Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  м  о  у  ы  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 26 артыкулаў

  1. жабурынне — жабіна ікра.
    У жаб нораст пачаўся, жабурыння поўная сажалка.
  2. жаласнік — той, хто спачувае, жалее.
    Жаласніца знайшлася, хочаць заплакаць, ды ня ўмеіць.
  3. жаркота — гарачыня.
    Надаела нашай гаспадыньцы жаркота-пякота.
  4. жарнуць — ударыць з усёй моцы.
    Мой убытак, твой прыбытак, дай раз жарнуць паміж лытак.
  5. жарсцвяк — пясок, жарства.
    Нічога не расло - адзін жарсцвяк на гародзі.
  6. жаўжаняткі — малыя жвавыя дзеткі.
    Для маткі роўныя ўсе жаўжаняткі.
  7. жаўцяк — жоўць; яшчэ — пясок.
    Жаўцяк у рыбы выцек. Капалі яму - адзін жаўцяк.
  8. жахоцце — жах, жудасць.
    Такога жахоцця нагаварыў, валасы дыбам сталі.
  9. жванікі — пажванае едзіва, якім, бывае, кормяць малога, яшчэ бяззубага.
    Сама еш жванікі свае, а мне ня торкай.
  10. жмурнуць — міргнуць, зірнуць прыжмурана.
    Нічога не сказала, толькі вачмі жмурнула.
  11. жмут — жменя, пук сена, травы; яшчэ — скупы чалавек, скнара.
    Хоць жмуток сена ды ўкініш у яслі. Такі ўжо жмут, такі жмудзяк, што зімой лёду не пазычыць.
  12. жогаль — быстры, шустры.
    Куды б ні пашоў, а жогаль жох - тут як тут.
    (Магчыма, адзін з адменнікаў божышча агню.)
  13. жор — жыраванне; яшчэ — апетыт.
    Якраз рыба на жор пашла. Як нападзе жор, дык сабаку б, здаецца, зжор.
  14. жудзель — парасё.
    Жудзель як заваліўся ў лужыну, дык і вылазіць ня хочаць.
  15. жур — аўсяны кісель.
    Як кісель ды кісель дык і жур густы. // А каб тому кісялю чырвоныя боты...
  16. журбіна — чужына.
    Паехаў казак на журбіну...
  17. журыла — дакучнік, ныцік.
    Мяне жонка не зажурыць, я сам добры журыла.
  18. жывасіллю — праз сілу.
    Жывасіллю ўпёрлі мне гэткае дабро.
  19. жываціна — жывёла, птаства.
    У гаспадарцы павінна быць жываціна.
  20. жывіна — жывое.
    Ката прынесла ад суседкі, усё ж жывіна ў хаці нейкая.

Старонкі: 1  2  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017