Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна: ( артыкулаў)

Вынікі пошуку
 


На ваш запыт знойдзены артыкулаў

Заўважце наступнае:
  • Ня трэба ўводзіць адналітарныя словы (і, а, у).
  • Ня трэба ўводзіць вельмі распаўсюджаныя словы (калі, але, трэба і г.д.). Выкарыстоўвайце найменей распаўсюджаныя словы.
  • Уводзьце слова менавіта ў той форме, у якой вы хочаце яго адшукаць (напрыклад, шукаць і шукаю — розныя для пошуку словы).
    Калі Вы хочаце адшукаць розныя формы аднаго і таго ж слова, паспрабуйце пошук з зоркай, напр.: зорн*.
  • Калі Вы шукаеце беларускі тэкст, карыстайцеся беларускімі літарамі (и і у замест і і ў — не падтрымліваецца).
  • Калі Вы шукаеце слова, у якім ёсьць дыякрытычныя літары (літары з "гучкамі" ў лацінічным тэксьце), уводзьце менавіта гэтыя літары.
  • Памятайце, што частка тэкстаў выкарыстоўвае клясычны правапіс, частка — правапіс, унармаваны ў 1933 г.
  • Калі Вы шукаеце толькі па адному слоўніку/энцыкляпэдыі, паспрабуйце пашукаць па ўсім.
  1. абабраць — прыбраць, упрыгожыць.
    Уся хата кілімамі (каберцамі) абабрана.
  2. абадвы, абыдва — двое мужчын.
    Глядзелі абадвы рот разінуўшы.
  3. абалонь — кругляк, бярвяно без сарцавіны.
    Доўга ляжала бярно, стрыжань выгніў, абалонь засталася.
  4. абалынка — хмурынка, аблачынка.
    Набегла абалынка й сонейка схавала.
  5. абарэц — сетка лавіць рыбу.
    Абарцом троху й налавілі шчупачкоў.
  6. абасваіцца — асвойтацца, абвыкнуцца.
    Дзікаватая была котка, а цяпер абасваілася, аббылася.
  7. аббіты — дасведчаны, абчасаны жыццём.
    Ты ж троху вопытны, аббіты малец.
  8. абвіднецца — развіднецца, днець.
    Абвіднелася - тады й рушылі ў дарогу.
  9. абгаркі — абгарэлыя дошкі, бярвенцы.
    Цягала з пагарышча абгаркі, хату лапіла, сенцы лапіла.
  10. абдаўжыцца — залезці ў даўгі.
    Ён прыехаў, яна карміла, паіла яго, абдаўжылася.
  11. абдзёрак — кавалачак бульбіны, калі дзяруць на тарцы.
    Бульбу на клёцкі драла - целая міса абдзёркаў.
  12. абдзіртус — той, на якім адзежа хутка рвецца, абадранец.
    На абдзірстуса адзежы не напасешся.
  13. абдужыць — перамагчы, перасіліць.
    І абдужыў яго тады ў тым спаборніцтве.
  14. аб'есці — наесціся ўволю, сагнаць смак.
    Аб'елі шчупакоў, язі будуць наставаць, тады ўжо іх пад'ядзём.
  15. абечая, абячэўка — сценкі рэшата (сіта).
    Лопнула абечая, і хоць праз пальцы прасейвай муку.
  16. абжыцца, ажыцца — завесці гаспадарку, угрунтавацца.
    Абжыўся, хатку сабе паставіў там, на ўзгорку.
  17. абзыў — вясціна, водгук.
    Ад яго й абзыву німа.
  18. абзыўкі — водгулле, водгалас, рэха.
    Малая ўжо разумеіць, якія абзыўкі ад матацыкла.
  19. абірыш — апаследкі садавіны.
    Адны абірышы засталіся, лепшыя яблыкі ўсе павыбіралі.
  20. абкаравіць — запэцкаць, вымазаць у нешта.
    Пакуль з ямы вылез, увесь свой хворс абкаравіў.

 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017