На запыт знайшлося 2402 артыкулы

  1. 161
    аслонак — там, дзе сонца, прыслонак.
    Кот сядзіць на аслонку й курню пяець.
  2. 162
    аслухаць — пачуць.
    Тады аслухалі, што другая баба храпіць.
  3. 163
    аслядаваць — высачыць, знайсці па следзе.
    Мы ўвялі слядочак // На сваткі дварочак. // Дзе мы яе аслядуем, // А там мы і заначуем.
  4. 164
    асмакавацца, абсмакавацца — адчуць смак у ежы.
    Як асмакуешся, за вушы не адцягніш цябе.
  5. 165
    асобенна — асобна.
    Яны й спяць, і ядуць асобенна.
  6. 166
    астатнік — апошні, хто адстае.
    Ня будзь выдатнікам, ды ня будзь і астатнікам.
  7. 167
    астрашыцца — спалохацца, узяць у страх.
    Ці я астрашылася так, ці што?
  8. 168
    астроў — востраў, астравок.
    А пасярэдзіне Плінскага возіра астроў.
  9. 169
    аступіць — абступіць, акружыць.
    А людзі іх аступілі кругом.
  10. 170
    асунуцца — занядужыць, заняпасці, астарэць.
    А ты йдзі ў прыстарэлы дом, як асунішся.
  11. 171
    асцявільна — дзяржальна восцяў.
    Закалоў шчуку восцю, як асцявільна не зламалася.
  12. 172
    асыпка — мука нізкага гатунку, ёй пасыпалі ахрап'е, мешанку.
    Мех асыпкі ўдалося купіць, а ўсё ж парсюку нейкая закраса будзіць.
  13. 173
    аталпіць — апанаваць, перапоўніць, наваліцца.
    Аталпілі ўсю вуліцу - не прайсці.
  14. 174
    атанець — схуднець.
    Аментам атанела - так спаліла яе хвароба.
  15. 175
    атвадзець — зрабіцца вадзяністым.
    Ежа, пакуль стаяла, гладка атвадзела.
  16. 176
    атлёт — хват, зух.
    Такі атлёт, што хуем прапаліць лёд.
  17. 177
    атлум — ачмурэнне, аблуда.
    Усе гэты выбары-выдуры - толькі атлум галавы.
  18. 178
    атнімка — анучка, якой атнімаюць, выцягваюць кацёл з печы.
    Кашуля, як атнімка, чорная.
  19. 179
    атожылле — парасткі.
    Ад яблыны атожылля пашло. Бульба ўся атожылля пусціла, трэба скарэй садзіць.
  20. 180
    атопак — стаптаны чаравік; яшчэ — пра недалужнага хлопца.
    Якія атопкі ўссуніш на ногі, а ўсё ж ня босы. І ейны атопак нешта з сябе корчыць.

Паведаміць пра недакладнасьць