Супрацьвірусныя інгібітары,

1) мукапратэіды і ліпапратэіды біялагічных вадкасцей, якія блакуюць працэс прымацавання вірусаў да клетачных мембран;

2) хімічныя рэчывы, якія тармозяць сінтэз біямалекул, якія ўваходзяць у склад вірыёна. Для інгібіцыі ДНК выкарыстоўваюць фтордэзоксіўрыдзін, амінаптэрын, арабіназілнуклеазіды і іншыя; РНК - актынаміцын Д, альфа-аманіцын і інш.; бялку - глютарымідныя антыбіётыкі, пураміцын, лактаміцын і інш.; мітозу - коліцын і колцэмід; цытакінэзу - цытахалазін і інш. (гл. хіміяпрэпараты супрацьвірусныя).

Паведаміць пра недакладнасьць