Алегорыя (ад грэч. allegoria іншасказанне), у мастацтве ўвасабленне з'явы, ідэі, паняцця ў зрокавым вобразе (леў - А. сілы, уладнасці); у выяўленчым мастацтве А. часта ствараецца спалучэннем з атрыбутамі (выява жанчыны з шалямі ў руках і павязкай на вачах - А. правасуддзя). У беларускім мастацтве А. атрымлівае найбольшае пашырэнне ў перыяд Адраджэння, маньерызму, барока, ракако, класіцызму і рамантызму.

Паведаміць пра недакладнасьць