Арка трыумфальная, пастаяннае ці часовае абрамленне праезду, урачыстае збудаванне ў гонар ваенных перамог і іншых знамянальных падзей. А. т. бываюць 1-3-пралётныя; завяршаюцца антаблементам і атыкамі, аздабляюцца статуямі, рэльефамі, памятнымі надпісамі. У Беларусі часовыя А. т. атрымалі пашырэнне ў 17-18 стст.

Паведаміць пра недакладнасьць