Архірэй (грэч. archiereus), агульная назва вышэйшага духавенства ў праваслаўі - епіскапа, архіепіскапа, мітрапаліта, патрыярха. Слова А. ужываецца ў назвах абразоў з выявай Хрыста ў рызах («Вялікі Архірэй»).