Зікурат, ступеньчатая піраміда-вежа з культавым збудаваннем на верхняй пляцоўцы (ад старашумерскага «нябесная вяршыня»). З. былі пашыраны ў архітэктуры старажытнага Двухрэчча. Уключалі некалькі ярусаў (усечаных пірамід), аб'яднаных палогімі лесвіцамі і пандусамі. Узводзіліся з цэглы-сырцу, змацаванай бітумам (гл. Вежа, Піраміда).

Паведаміць пра недакладнасьць