Карыкатура (іт. caricatura ад caricare - нагружаць, перабольшваць), спосаб мастацкай тыпізацыі, заснаваны на выкарыстанні сродкаў шаржу і гратэску для мэтанакіраванага тэндэнцыёзнага перабольшвання і падкрэслівання адмоўных бакоў жыцця, знешняга выгляду і паводзін асоб; сатырычная або гумарыстычная выява, якая дае крытычную ацэнку пэўных грамадска-палітычных і бытавых з'яў, канкрэтных асоб, падзей. У беларускай графіцы К. атрымала найбольшае пашырэнне ў 19-20 стст.