Маўзалей (лац. mausoleum ад грэч. Mausoleion), манументальнае надмагільнае збудаванне. Назва паходзіць ад грабніцы карыйскага цара Маўсола, узведзенай у Галікарнасе (4 ст. да н.э.).