Пантакратар (грэч. Pantokrator ад pan - усё і krator - моцны), тып выявы Хрыста пагрудна ці ў поўны рост з благаслаўляльным рухам правай рукі і тэкстам Евангелля ў левай, у акружэнні нябеснай варты - архангелаў (гл. Анёл). Выяву П. змяшчалі ў купале царквы, на абразах, у творах дэкаратыўна-прыкладнога характару, у скульптурах. У абразах Хрыстос Пантакратар, паказаны ў адзенні візантыйскага імператара, называўся «Цар цароў», у адзенні архірэя - «Вялікі архірэй».