Партрэт пахавальны, жывапісная або скульптурная выява нябожчыка. У Беларусі пашыраны ў 15-18 стст. Да П. п. адносяць трунны партрэт (ён прымацоўваўся да тарца труны), эпітафійны партрэт (размяшчаўся на сцяне касцёла разам са скульптурным ці дэкаратыўным аздабленнем), жалобную харугву (выява нябожчыка на тканіне, якая замацоўвалася на дрэўку, як сцяг).