Паспарту (франц. passe-partout - літаральна праходзіць усюды), кардонная ці папяровая рамка, аркуш з акенцам, куды ўстаўляецца жывапісная або графічная выява, твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вышыўка, батык, міні-габелен і да т.п.); кавалак кардону, паперы, на які наклейваецца твор мастацтва; у кнігах, часопісах - аркуш тоўстай паперы (часам з арнаментаванай рамкай), на які наклейваецца ілюстрацыя.

Паведаміць пра недакладнасьць