Пацір (ад грэч. poter - чаша, кубак), літургічны сасуд для асвячэння віна ў час еўхарыстыі і прыняцця прычасця; у хрысціянскім мастацтве - упрыгожаны каштоўнымі камянямі кубак з каштоўных металаў (часцей за ўсё з пазалочанага серабра); складаецца з чашы, змешчанай у «кошыку», ножкі і асновы (паддона); адзін з пашыраных прадметаў у беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве 15-18 стст.

Паведаміць пра недакладнасьць