Пуці (іт. putti; мн. лік ад putto - літаральна дзіця), выявы (жывапісныя, скульптурныя, графічныя) аголеных хлопчыкаў (звычайна з крыламі) - амураў, геніяў, анёлаў; улюбёны матыў у мастацтве Адраджэння, барока і ракако, навеяны антычнымі правобразамі. У беларускім выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве П. - найбольш пашыраны матыў з 18 ст., у графіцы сустракаецца з 16 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць