Спавядальня (канфесіянал), элемент касцельнага памяшкання, прызначаны для здзяйснення споведзі (пакаяння). Уяўляе сабой закрытае з усіх бакоў крэсла з дзверцамі. Да бакавых сценак С. далучаюцца нізкія лаўкі-прыступкі для вернікаў, якія спавядаюцца праз закрытыя кратамі акенцы.

Паведаміць пра недакладнасьць