Інтэракцыянізм сімвалічны (symbolic interactionism), кірунак у сацыялогіі ды сацыяльнай псіхалогіі (заснавальнік Дж.Г.Мід, назва тэорыі прапанавана Г.Блумэрам у 1937 г.), разглядае сацыяльнае жыццё асобы як узаемадзеянне (інтэракцыю) паміж людзьмі з дапамогаю пэўных сімвалаў ці сімвалічных сістэмаў, напрыклад мовы. Паводле Дж.Г.Міда, асабістасць чалавека ствараецца ў працэсе ўзаемадзеяння паміж людзьмі і па-за ім не існуе; гл. таксама абагульнены іншы, асабістасць, асабовасць, значны іншы, дачыненне, гульня, ігра.