арка, -і, ДМ арцы; Р мн. арак; ж.
1. Дугападобнае перакрыцце праёма ў сцяне (акна, дзвярэй) або пралёту паміж дзвюма апорамі-слупамі, устоямі моста і інш. Ля ўзбярэжжа.. [Нэля] міжвольна павярнулася ў бок чыгункі і ўбачыла сталёвыя аркі моста, што навіслі над ракою. Лупсякоў.
2. Дэкаратыўнае збудаванне ў выглядзе варот, з праездамі, завершанымі скляпеннем. Трыумфальная арка.
[Іт. arco ад лац. arcus — дуга.]

Паведаміць пра недакладнасьць