армія, -і; Р мн. -ій; ж.
1. Сукупнасць узброеных (сухапутных, марскіх, паветраных) сіл дзяржавы. Савецкая Армія. Служыць у арміі. Прызывацца ў армію.
2. Сухапутныя ўзброеныя сілы (у адрозненне ад ваенна-марскіх і ваенна-паветраных сіл).
3. Злучэнне з некалькіх корпусаў або дывізій аднаго або некалькіх родаў войск, якія прызначаны для вядзення ваенных аперацый. Танкавая армія. Армія Заходняга фронту. Рэзервовая армія.
4. У дакастрычніцкай Расіі — асноўная маса сухапутных войск, якая не мела службовых прывілей, у адрозненне ад гвардыі.
5. перан.; каго-чаго. Вялікая колькасць людзей, аб'яднаных якой-н. агульнай справай, прыкметай. Працоўная армія. Армія барацьбітоў за мір. Армія сельскіх настаўнікаў.Арміі грабароў і машын пайшлі ў наступленне на балоты. Лынькоў.
// Вялікая колькасць каго-н. Але гэта было нішто перад усёй колькасцю пінгвінавай арміі. Маўр.
Дзеючая армія — часці арміі, якія ў час вайны знаходзяцца на фронце. Кадравая армія — тое, што і кадравае войска (гл. войска). Чырвоная Армія — назва Савецкай Арміі з 1918 да 1946 года.
[Фр. armée ад лац. armo — узбройваю.]

Паведаміць пра недакладнасьць