бабухнуць, -ну, -неш, -не; зак. Разм.
1. Упасці гучна.
/ у безас. ужыв. Бабухнула недзе: відаць, абваліўся ў ваду бераг. Караткевіч.
2. Выстраліць. Бабухнуць з дубальтоўкі.
3. Моцна ўдарыць; гучна стукнуць. [Уладусь:] — Каменем як бабухнуў [хлапчук] па назе, дык от яна і хруснула. Чарнышэвіч. / у перан. ужыв. Першы бабухнуў у звон віленскі губернатар генерал-ад'ютант Назімаў. Караткевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць