блізка.
1. Прысл. да прым. блізкі (у 1, 2, 4 і 5 знач.).
2. у знач. вык. У хуткім часе, хутка. Жніво і ўборка з поля былі блізка. Чорны. А на дварэ ўжо вечарэе, І ночка блізка, змрок гусцее. Колас.
3. прыназ, з Р. Разм. У прасторавым значэнні. Блізка горнай рэчкі Сарыярві Жыў сабе ды гаспадарыў Паво. Багдановіч. Сеў каля паваленай яліны блізка сцежкі, што ў гушчар вядзе. А.Вольскі.
// У часавым значэнні. Блізка апоўначы зноў змоўкла малатарня: чысцілі транспарцёр. Савіцкі.
4. прысл. Разм. Амаль, прыблізна. Экзамены цягнуліся блізка тыдзень. Колас. Ёсць будынкі з тоўстага бярвення, век якіх ідзе блізка не за сто год. Чорны. Прыцягнулася ў гэта мястэчка Прузына ўжо блізка году. Ядвігін Ш.
Блізка што — амаль што. І блізка няма — зусім няма. Сімон, які ведаў, што важных дакументаў і блізка няма.., цяжка ўздыхнуў. Самуйлёнак. І ні блізка; ні блізка; ані блізка — ні ў якім разе, ні за што. Прымаць (браць) блізка да сэрца гл. прымаць.

Паведаміць пра недакладнасьць