больш, прысл.
1. Выш. ст. да прысл. многа. [Насця:] Слова назад я не бяру, але хачу больш прыгледзецца да цябе. Крапіва. Сцёпка пільна сачыў за выразам твару настаўніка. А настаўніцкі твар усё больш і больш прасвятляўся. Колас.
// З колькаснымі назоўнікамі або з колькаснымі назоўнікавымі злучэннямі ўказвае на перавышэнне абазначанай колькасці. Больш за тону. Больш за метр.Нечакана зазванілі ў дробныя званы ў праваслаўнай кафедры. .. Званілі доўга, больш за пяць хвілін. Чорны.
2. У спалучэнні з прыметнікам або прыслоўем служыць для ўтварэння вышэйшай ступені. Міколка.. наважыўся падацца ў больш спакойнае месца, бліжэй да дзеда. Лынькоў. Усё гучней і больш рашуча чуліся патрабаванні міру, зямлі, свабоды. Дуброўскі.
3. У адмоўным сказе азначае: далей, у далейшым, ужо. Зязюля ў лесе больш не лічыць Гадоў старому ганчару. Бялевіч.
// Разм. Апрача гэтага, яшчэ. [Зэня:] — А больш ты [Паўлік] з кім там гаварыў? Чорны.
4. Пераважна, галоўным чынам. Брыдка стала братам, радзей пачалі яны са стрэльбай ды вудай цягацца, а больш гаспадаркай займацца. Якімовіч.
Больш за ўсё — пераважна, часцей за ўсё, найчасцей. Больш-менш — у нейкай ступені, часткова. Больш таго — ужываецца, калі трэба падкрэсліць важнасць таго, што будзе сказана далей. Больш чым... — абсалютна, у вышэйшай ступені. Куды больш — на многа больш. Ні больш ні менш (як) —строга вызначаная сума, колькасць чаго-н. Тым больш (з дап. сказам) —ужываецца, калі трэба падкрэсліць важнасць прычыны, пра якую будзе зараз сказана.

Паведаміць пра недакладнасьць