вуж
выкручвацца як вуж. Няўхв. 1. Пра немагчымасць спакойна пабыць, уседзець на адным месцы. 2. Пра занятак, клопаты чалавека, якія патрабуюць шмат сіл. 3. Пра няшчырыя, падманныя паводзіны чалавека. Янк., Пар., 29; Санько, 120.
вярцецца як вуж у вілах. Свісл. Сцяшковіч, 614; Санько, 148. Тое, што выкручвацца як вуж 3.
жылаву ек вуж. Жытк. Пра жылістага хударлявага мужчыну. ТС 2, 71.
круціцца (віцца, звівацца) як вуж [ушчымлены]. Янк., Пар., 88. Тое, што выкручвацца як вуж.
круціцца як вуж у вілах. Шчуч. Дзятл. Воран. Даніловіч, 217. Тое ж.
Муж не вуж, а кроў высмакча. Жытк. Прык. Асудж. Пра стаўленне да жонкі жорсткага, неспагадлівага мужа. АВНЛ.
паўзці як вуж. Няўхв. Пра павольнае перасоўванне, няшпаркую хаду кагосьці. Янк., Пар., 125.
сядзіць нядуж: налізаўся як вуж. Іран. Пра моцна п'янага чалавека. Ром., Бел., 308; Янкоўскі, 245.
цягнуць як вуж. Асудж. Пра кагосьці, хто сушыць каго, паціху і непрыкметна забірае жыццё. Янк., 1968, 409.
чорны як вуж. Пра чорную жывёлу (ката, каня). Ром., Бел., 314; Ляцкий, 58.
як вуж на патэльні. Няўхв. БПФС, 51. Тое, што выкручвацца як вуж 3.
выкручвацца вужам. БПФС, 51. Тое, што выкручвацца як вуж.
звівацца вужам. БПФС, 51. Тое ж.
круціцца вужом. БВ, 126. Тое, што выкручвацца як вуж 1.

Паведаміць пра недакладнасьць