памяло
галовы як памёлы. Смал. п. Няўхв. 1. Пра людзей непрычасаных, калматых. 2. Здзекл. Пра пустых, неразумных людзей. Добр., Смол., 659.
барада як памяло. Івац. Няўхв. Пра калматую растрапаную бараду каго-н. ЗЗайкі.
дурны як памяло. Мсцісл. Зневаж. Пра дурнаватага чалавека. Юрчанка, 193.
хвост як памяло. Астр. Пра нейкую жывёліну з густым хвастом. СПЗБ 4, 310.
язык круціцца як памяло. Ваўк. п. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. Federowski, 126.
язык як памяло. Івац., Драг. Асудж. Ройзензон, 80; Юрчанка, 193; Ззайкі; БД, 146. Тое ж.
як памяло лапатаць. Мсцісл. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. Юрчанка 1977, 206.
насіцца з языком як з памялом. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, што бесперапынна гаворыць. Юрчанка, 185.
менціць езыком ек корова помелом. Гл. карова.

Паведаміць пра недакладнасьць