##FrontpageTitle: Элемэнтарная матэматыка (БНТ)
##ShortTitle: Элемэнтарная матэматыка (БНТ)
##LongTitle: Элемэнтарная матэматыка (БНТ)
##ExpandArticle: false
##Type: slo
##HTMLDescription_BEGIN
Прадмова
Выходзячая ў сьвет «Беларуская тэрмінолёгія элемэнтарнай матэматыкі» зьяўляецца вынікам працы Матэматычнай Сэкцыі Беларускай Навукова-Тэрмінолёгічнай Камісіі, утворанай у лютым 1921 году, і Прыродазнаўчага Аддзелу Інстытуту Беларускае Культуры (з пачатку 1922 году).
Праца гэтая вялася ў наступным парадку: кожны з членаў Матэм. Сэкцыі браў на сябе апрацаваньне ў чатырох мовах (расейскай, польскай, украінскай і беларускай) тэрмінолёгіі пэўнай галіны матэматыкі і свой проект падаваў на разгляд Матэм. Сэкцыі. Прынятая Сэкцыяй тэрмінолёгія канчаткова зацьверджвалася агульным сходам Нав.-Тэрм. Камісіі, а ў Інстытуце Беларускай Культуры - агульным сходам Прыродазнаўчага Аддзелу.
У аснову матэматычнай тэрмінолёгіі паложаны словы, істнуючыя ў жывой народнай мове, як астача, бок, велічыня, вышыня, вылічыць, даўжыня, дуга, кірунак, лік і г.д. Але, дзякуючы абстрактнасьці матэматычных разуменьняў, такіх чыстых тэрмінаў народная мова мае надта мала. Дзеля гэтага прыходзілася або ўтвараць нэолёгізмы, або браць чужаземныя тэрміны. Нэолёгізмы ўтвараліся выключна на аснове істнуючых у жывой мове слоў, згодна з унутраным сэнсам данага тэрміну і з законамі беларускае мовы. Такім чынам, зьявіліся тэрміны: прастора, ступень, уяўны, дасьледаваньне, адмоўны, простакутнік і г.д.
У тых выпадках, калі ў народнай мове ня было адпаведных слоў, або калі ўтвораныя нэолёгізмы былі вельмі штучныя, або, урэшце, калі даныя тэрміны прынялі ўжо інтэрнацыянальную ахварбоўку, - прыймаліся чужаземныя тэрміны, як, напрыклад: гомотэтыя, інтэрполяцыя, дыфэрэнцыял, інтэграл, факторыял, модуль і г.д.
У некаторых выпадках (як компроміс пры асабліва спрэчных тэрмінах) прыймаліся па два тэрміны: чужаземны і беларускі (нэолёгізм). Такім чынам зьявіліся: аксіома і пэўнік, дырэктрысы і кіраўніцы, дыскрымінант і адрозьнік, сымэтрыя і суразьмернасьць і г.д.
Часам у слоўніку сустрачаюцца па два беларускія тэрміны на адзін расейскі. Гэта бывае тады, калі расейскі тэрмін можа ўжывацца ў двох розных сэнсах (напрыклад, расейскае «заключение» можна разумець у сэнсе «заключэньня», як трэцяй часткі ўсяго разважаньня, і ў сэнсе «вываду», як выніку з разважаньня).
Па ўсіх галінах матэматыкі (арытмэтыка, альгэбра, геомэтрыя, трыгономэтрыя, аналітычная геомэтрыя і вышэйшы аналіз) аўтарамі было запрапанована больш за 2 тысячы тэрмінаў; посьле падвойнага фільтру (сэкцыі і агульнага сходу) было прынята да 1200 тэрмінаў.
Пры тэхнічнай апрацоўцы данага слоўніка гэты лік быў скарочаны да 900.
Апрацаваньне тэрмінолёгіі паасобных галін матэматыкі належыць:
- па арытмэтыцы - Л.Більдзюкевічу і Ф.Бураку,
- па геомэтрыі і трыгономэтрыі - Ф.Бураку,
- па альгэбры, аналітычнай геомэтрыі і вышэйшаму аналізу - А.Круталевічу.
Сэкрэтар Прыродазнаўчага Аддзелу Інстытуту Беларускай Культуры А.Круталевіч.
Менск, сьнежань, 1922.
##HTMLDescription_END
##Format: tsv
##ArticleLang: ru/be
абсолютный абсолютны
абсурд недарэчнасьць
абсцисса абсцыса
азимут азімут
аксиома аксіома, пэўнік
аксиома пространства аксіома, пэўнік прасторы
акция акцыя
алгебра альгэбра
алгебраически альгэбрычна
алгебраический альгэбрычны
алгоритм альгорытм
амплитуда амплітуда
анализ аналіз, разбор
анализ бесконечно-малых аналіз бязьмежна-малых
апофема апотэма
аргумент аргумэнт
арифметика арытмэтыка
арифметический арытмэтычны
арксинус арксінус
арккосинус арккосінус
арктангенс арктангенс
арккотангенс арккотангенс
ассимптоты гиперболы асымптоты, амальнедатычныя гіпэрболі
астролябия астролябія
базис падстава
безграничный бязьмежны, безгранічны
безошибочно бясхібна, правільна
бесконечно-большой бязьмежна-вялікі
бесконечно-малый бязьмежна-малы
бесконечность бязьмежнасьць
бесконечный бязьмежны, бесканцовы (дроб!)
беспредельно безгранічна
бесчисленное множество безьліч
биквадратное уравнение двохквадратовае раўнаньне
биллион біліён
бином біном, двохчлен
биссектриса роўнасечная, бісэктрыса
бок трапеции бок трапэзу
боковая грань бочная сьцяна
боковые ребра бочныя канты
буквенное обозначение літарнае абазначэньне
буквенное уравнение літарнае раўнаньне
валюта векселя валюта вэксаля
вексель вэксаль
величина велічыня
величина постоянная велічыня сталая
величина переменная велічыня зьменная
величина зависимая [велічыня залежная
величина независимая велічыня незалежная
величина действительная велічыня сапраўдная
величина мнимая велічыня уяўная
величина комплексная велічыня комплексная
величина конечная велічыня скончаная
величина бесконечно-большая велічыня бязьмежна-вялікая
величина бесконечно-малая велічыня бязьмежна-малая
величина эквивалентная велічыня роўнаважная
величина произвольно-малая велічыня адвольна-малая
величина приближенная велічыня прыбліжаная
величина стремящаяся к нулю велічыня, якая імкнецца да нуля
величина увеличивающаяся беспредельно велічыня, якая павялічваецца безгранічна
величина стремящаяся к пределу велічыня, якая імкнецца да граніцы
величина тригонометрическая велічыня трыгономэтрычная
вершина угла вяршыня кута
взаимно-обратный узаемна-адваротны
взаимно-простые числа узаемна-простыя лікі
взаимно-первые числа узаемна-першыя лікі
взносы уклады, узносы
взять слагаемым узяць складнікам
виды неопределенности віды неазначанасьці
вложение улажэньне
вместимость ёмасьць
вместительность ёмістасьць
вне (фигуры) па-за (фігурай)
внешний знадворны
внутренний унутраны
вогнутый угнуты
возвратное уравнение зваротнае раўнаньне
возвысить в степень праступеняваць, падняць у ступень
возвышение в степень ступеняваньне, падняцьце ў ступень
возрастание узрастаньне
возрастающий узрастаючы
восьмигранник правильный, октаэдр васьмісьценьнік правільны, октаэдр
вписанный упісаны
вращение вярчэньне
вспомогательное неизвестное дапаможны нявядомы (лік)
выпрямление выпростваньне
выпуклый выгнуты
выражение выраз
высота вышыня
высший анализ вышэйшы аналіз
высший член многочлена вышэйшы член многачлену
вычисление вылічэньне
вычислить вылічыць
вычитаемое аднімнік
вычитание адніманьне, адыманьне
геометрия геомэтрыя
геометрия аналитическая геомэтрыя аналітычная
геометрия на плоскости геомэтрыя на роўніцы
геометрия аналитическая в пространстве геомэтрыя аналітычная ў прасторы
геометрическая фигура геомэтрычная фігура
геометрическое место точек геомэтрычнае месца пунктаў
геометрическое тело геомэтрычнае цела
гипербола гіпэрболя
гипербола равносторонняя гіпэрболя роўнабочная
гипотенуза проціпростакутная, гіпотэнуза
гиппократовы луночки гіпократавы сярпочкі
гомографическое уравнение гомографічнае раўнаньне
гомотетия гомотэтыя
гониометрия гоніомэтрыя
горизонтальный паземны
градус градус
градус дуговой градус дугавы
градус угловой градус кутавы
грань сьценка
график вобраз графічны, графік
графический графічны
группа чисел група лікаў
группирование групаваньне
двадцатигранник правильный, икосаэдр дваццацісьценьнік правільны, ікосаэдр
двенадцатигранник правильный, додекаэдр дванаццацісьценьнік правільны, додэкаэдр
двойной падвойны
двоякий дваякі
двояко дваяка
двузначное число двохзнакавы лік (напр.: «24»)
двузначный двохзначны (маючы два значэньні)
двукратно двакраць
двучлен двохчлен
действие дзеяньне
действительный, вещественный сапраўдны
деление (как действие) дзяленьне; (разделение) падзел
делимое дзеліва
делимость чисел падзельнасьць лікаў
делитель дзельнік
десятичные единицы дзесятковыя адзінкі
десятичный состав чисел дзесятковы склад лікаў
детерминант дэтэрмінант, вызначнік
диагональ ускосіна, дыягональ
диаметр прамер, дыямэтр
дивиденд дывідэнд
директрисы дырэктрысы, кіраўніцы
дисконт векселя дысконт вэксаля
дискриминант дыскрымінант, адрозьнік
дифференциал дыфэрэнцыял
дифференциальное исчисление дыфэрэнцыяльнае лічэньне
дифференциальное уравнение дыфэрэнцыяльнае раўнаньне
дифференцирование дыфэрэнцыяваньне
дифференцировать дыфэрэнцыяваць
длина даўжыня
доказательство довад
доказательство через наложение довад за дапамогаю накладаньня
доказательство от противного или приведение к нелепости довад ад супраціўнага або зьвядзеньне да недарэчнасьці
доказательство прямое довад просты
доказательство через совместимость довад за дапамогаю сумяшчальнасьці
должник даўжнік, вінавайца
доли единицы часткі адзінкі
дописывание дапісваньне
дополнительный дадатковы, дапаўняючы
достаточная точность выстарчаючая дакладнасьць
дробность дробавасьць
дробный дробавы
дробь дроб
дробь десятичная бесконечная дроб дзесятковы бесканцовы
дробь десятичная конечная дроб дзесятковы скончаны
дробь неправильная дроб неўласьцівы; роўны адзінцы, большы за адзінку
дробь периодичная простая дроб чысты пэрыодычны (або паўторны)
дробь периодичная смешанная дроб мяшаны пэрыодычны (або паўторны)
дробь правильная дроб уласьцівы, меншы за адзінку
дробь простая дроб звычайны
дуга дуга
дуга дополнительная дуга дапаўняючая
единица адзінка
единица измерения адзінка (памеру); мерка
единичное отношение адзінкавы стасунак
зависимая величина залежная велічыня
зависимость залежнасьць
задание заданьне
задача числовая задача на лікі
задачи на вычисление задачы на вылічэньне
задачи на вычисление времени задачы на вылічэнне часу
задачи на построение задачы на збудаваньне
задачи на проценты задачы на адсоткі, процанты
задачи неопределенные задачы неазначаныя
заключение (теоремы) заключэньне, вывад (тэорэмы)
заключение в скобки зачыненьне ў дужкі
заключить в скобки зачыніць у дужкі
закрытие скобок зачыненьне дужак
закрыть скобки зачыніць дужкі
замена переменных замена зьменных
звено дроби сустаў дробу
знак знак
знаменатель дроби назоўнік дробу
знаменатель отношения зьмест стасунку
знаменатель прогрессии множнік прогрэсіі
значащие цифры значачыя цыфры (лічбіны)
избыток перавышка
известная величина вядомая велічыня
извлекать корень дабываць корань
извлечение корня караняваньне, дабываньне кораня
изменение зьмена
измерение величины мераньне, памер велічыні
измерение пространства памер прасторы
измерения вымеры
изображение (действие) рысаваньне; (результат) нарыс, вобраз
изображение чисел с помощью отрезков азначэньне лікаў за дапамогаю адцінкаў
именованное число дробное дробавы найменны лік
именованное число простое просты найменны лік
именованное число составное складаны найменны лік
интеграл інтэграл
интеграл общий інтэграл агульны
интеграл определенный інтэграл азначаны
интеграл неопределенный інтэграл неазначаны
интеграл простой інтэграл звычайны
интеграл двойной інтэграл падвойны
интеграл тройной інтэграл патройны
интеграл многократный інтэграл многаразавы
интегральное исчисление інтэгральнае лічэньне
интегрирование інтэграваньне
интегрирование непосредственное інтэграваньне бэспасрэднае
интегрирование через разложение інтэграваньне праз раскладаньне
интегрирование через подстановку інтэграваньне праз падстаноўку
интегрирование по частям інтэграваньне часткамі
интегрирование с помощью рядов інтэграваньне за дапамогаю радоў
интегрировать інтэграваць
интегрированный множитель множнік інтэграваны
интервал інтэрвал
интерполировать інтэрполяваць
интерполяция інтэрполяцыя
интерпретация інтэрпрэтацыя
иррациональный ірацыональны, нявымерны
исключение неизвестного выключэньне невядомага
исключить выключыць
искомая величина шуканая велічыня
исследование дасьледаваньне
истинное значение сапраўднае значэньне
исчисление вылічэньне
касание дотык
катет прыпростакутная, катэт
квадрант (четверть) чвэртка, квадрант
квадрат квадрат
квадратный квадратовы
квадратура квадратура
класс кляса
классификация клясыфікацыя
количество колькасьць
коммерческий учет векселя гандлёвае адлічэньне з вэксаля, дысконт
компланация комплянацыя
комплексный комплексны
конгруентность сумяшчальнасьць, конгруэнтнасьць
конгруентность фигуры сумяшчальныя, конгруэнтныя фігуры
конгруенция сумяшчэньне, конгруэнцыя
конгруенция прямая сумяшчэнне простае, конгруэнцыя простая
конгруенция непрямая сумяшчэнне абернутае, конгруэнцыя абернутая
конечная дробь скончаны дроб
контур абрыс, контур
конус стажок, конус
конус прямой круговой стажок, конус кругавы просты
конус усеченный стажок, конус сьцяты
конхоида конхоіда
концентрический супольнаасяродкавы
координаты коордынаты
корень (1-ой степени) корань (1-ае ступені)
корень уравнения разьвязак раўнаньня
косеканс косэканс
косинус косінус
косинусоида косінусоіда
котангенс котангенс
котангенсоида котангенсоіда
коэффициент коэфіцыэнт
коэффициент угловой кутавы коэфіцыэнт
крайние члены пропорции канцавыя члены пропорцыі
крестик косой крыжык касы (укосны)
кривые I порядка крывыя I парадку
кривые ІІ порядка крывыя ІІ парадку
критическое значение переменной крытычнае значэньне зьменнай
круг круг
круг большой круг вялікі
круг малый круг малы
круглые тела круглыя целы
куб куб
кубатура кубатура
кубический кубічны
лемма лема
лента землемерная істужка каморніцкая
линейка лінейка
линейный лінейны
линия лінія
линия бесконечная лінія бесканцовая
линия вогнутая лінія ўгнутая
линия вспомогательная лінія дапаможная
линия выпуклая лінія выгнутая
линия замкнутая лінія замкнутая
линия касательная лінія датычная
линия конечная лінія канцовая
линия кривая лінія крывая
линия ломанная лінія ламаная
линия наклонная лінія нахіленая
линия направляющая лінія кіруючая
линия непрерывная лінія неперарыўная
линия объемлемая лінія абыманая
линия объемлющая лінія абымаючая
линия образующая лінія фармуючая
линия пересечения лінія перасеку
линия перпендикулярная лінія простастаўная
линия полупрямая лінія аднаканцовая
линия прямая лінія простая
линия равноделящая лінія роўнасечная
линия секущая лінія сякучая
линия средняя (трапеции) лінія сярэдняя (трапэзу)
линии взаимно-перпендикулярные лініі ўзаемна-простастаўныя
линии параллельные лініі роўналежныя
линии пересекающиеся лініі перасякальныя
линии прилежащие лініі прылеглыя
линии прямые скрещивающиеся лініі простыя мімабежныя
линии рассекаются лініі расьсякаюцца
логарифм лёгарытм
логарифмирование лёгарытмаваньне
логарифмический лёгарытмічны
луч прамень
мантисса мантыса
математика матэматыка
математические предложения матэматычныя цьвярджэньні
медиана сярэдніца, мэдыяна
метрическая система мер мэтрычны ўклад мерак
минус мінус, менш
минута мінута
минута дуговая мінута дугавая
минута угловая мінута кутавая
мнимый уяўны
многогранник многасьценьнік
многозначное (число) многазнакавы (лік)
многоугольник многакутнік
многоугольник вогнутый многакутнік угнуты
многоугольник вписанный многакутнік упісаны
многоугольник выпуклый многакутнік выгнуты
многоугольник звездчатый многакутнік зорчаты
многоугольник одноименный многакутнік аднайменны
многоугольник описанный многакутнік апісаны
многоугольник правильный многакутнік правільны
множимое множыва
множитель множнік
модуль модуль
названия чисел назовы лікаў
наибольшее значение найбольшае значэньне
наименьшее значение найменшае значэньне
наименьшее общее кратное найменшы супольны кратны лік
наклонение нахіленьне
наклонный нахілены
наложение накладаньне
направление кірунак
направление одинаковое кірунак аднакі
направление противоположное кірунак супраціўны
направление прямой кірунак простае (лініі)
направленный отрезок накіраваны адцінак
натуральный ряд чисел натуральны рад лікаў
наугольник накутнік
начало координат пачатак коордынат
недостаток недахват
невозможность немагчымасьць
независимая переменная зьменная незалежная
незначащая цифра нязначачая цыфра (лічбіна)
неизвестная величина невядомая велічыня
неограниченно приближается неагранічана збліжаецца
неограниченно уменьшается неагранічана зьмяншаецца
неопределенность неазначанасьць
неопределенный неазначаны
неправильный няправільны
непрерывная дробь неперарыўны дроб
непрерывность неперарыўнасьць
непрерывный неперарыўны
неравенство няроўнасьць
несовместимые уравнения нязгодныя раўнаньні
несовмещение несумяшчальнасьць
несоизмеримые отрезки нясупольнамерныя адцінкі
несократимый нескарачальны
нечетный няцотны
низший член многочлена ніжэйшы член многачлену
нормаль нормаль
нормальный нормальны
нуль ноль
нумерация нумэрацыя
обозначение абазначэньне
обратное отношение адваротны стасунак
обратно-пропорционально адваротна-пропорцыянальна
обращение замена
общая мера супольная мера
общее свойство супольная ўласьцівасьць
общий наибольший делитель найбольшы супольны падзельнік
общий член ряда агульны член раду
объём аб'ём
ограниченное число решений агранічаны лік разьвязкаў
однозначный адназнакавы (лік)
однократный аднакратны
однородное уравнение аднароднае раўнаньне
однородные величины аднародныя вялічыні
односторонний аднабочны
одночлен адначлен
окружность акружына
окружность вневписанная акружына прыўпісаная
окружность вписанная акружына ўпісаная
окружность вписать акружыну ўпісаць
окружность описанная акружына апісаная
окружность описать акружыну апісаць
опирается апіраецца
описать дугу апісаць дугу
определение азначэньне
определитель вызначнік
ордината ордыната
оси координат восі коордынат
основание (системы логарифмов) аснова; (геом.) аснова, падстава
основание верхнее трапеции аснова, падстава верхняя трапэзу
основание нижнее трапеции аснова, падстава ніжняя трапэзу
основание перпендикуляра аснова, падстава простастаўнай
основание треугольника аснова, падстава трыкутніка
основания математики асновы матэматыкі
ось абсцисс или х-ов вось абсцыс або х-аў
ось ординат или у-ов вось ордынат або у-аў
ось большая эллипса вось вялікая эліпсы
ось малая вось малая
ось вращения вось вярчэньня або абаротавая
ось симметрии вось суразьмернасьці, сымэтрыі
остаток (