##ShortTitle: Драўляныя цэрквы Беласточчыны
##LongTitle: Драўляныя цэрквы Беласточчыны
##FrontpageTitle: Драўляныя цэрквы Беласточчыны
##ExpandArticle: true
##Type: enc
##HTMLDescription_BEGIN
Створана на падставе:
Драўляныя цэрквы Беласточчыны. Беласток-Белавежа: Беларускі Саюз у Польшчы, 1999.
Укладальнікі: Ева і Андрэй Кечынскія
##HTMLDescription_END
@
Аўгустова, Парафіяльная царква Св. Яна Тэолага, пабудаваная ў 1870-1876 гг. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з чатырохгранным прытворам з заходняга боку. Першапачаткова вёска належала да парафіі ў Бельску Падляшскім. Пасля заснавання парафіі ў 19 стагоддзі ў далейшым абслугоўваецца духавенствам з Бельска. Назва Аўгустова прыводзіцца ўпершыню ў «Lustracji województwa podlaskiego» з 1576 года. У царкве знаходзіцца адзін з нешматлікіх барочных іканастасаў на Падляшшы.
@Белавежа, Могілкавая царква Святых Кірыла і Мяфодзія, узведзена ў 1873 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, закрытага з усходу трохгранна, з прамавугольным прытворам і рызніцай, дабудаванай да паўднёва-заходняй сцяны алтара. Акт заснавання храма ў гэтым пасёлку паходзіць з 1797 года, раней жыхары пушчанскіх вёсак належалі да парафіі ў Сухаполі.
@Беласток, Парафіяльная царква Св. Георгія. Даўні дом лясной службы з канца 19 ст., перабудаваны ў 1940 г. на царкву ў Гайнаўцы, перанесены ў 1985 г. у Чыжы на месца згарэўшай парафіяльнай царквы. Пасля збудавання новай царквы, перанесены ў Беласток і пасвечаны ў 1994 г.
@Бельск Падляшскі, Парафіяльная царква Ўваскрэсення Гасподняга, пабудаваная ў 18 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная цэглай, на плане лацінскага крыжа з прама закрытым алтаром. Паводле традыцыі першы храм Уваскрэсення Гасподняга быў заснаваны ў вёсцы Леўкі і толькі ў 16 ст. перанесены ў горад Бельск. Першая пісьмовая звестка аб цэрквах у Бельску Падляшскім паходзіць з «Галіцкага летапіса» з канца 13 ст. У 16 стагоддзі на тэрыторыі горада было ўжо 5 парафіяльных храмаў.
@Бельск Падляшскі, Парафіяльная царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, узведзена пад канец 17 ст., з'яўляецца найстарэйшай драўлянай святыняй ў горадзе. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане падоўжанага прамавугольніка, з прама закрытым алтаром і прамавугольнай рызніцай. Званіца стаіць асобна і мае зрубавую канструкцыю. Першая святыня Нараджэння Прасвятой Багародзіцы існавала ўжо ў 15 стагоддзі як замкавая царква і была, праўдападобна, заснавана да 1484 года Вассай Міхайлаўнай. Дэкрэтам Аляксандра Ягелончыка з 1506 года храм з Замкавай Гары быў перанесены на Стары Горад (зараз на вул. Ягелонскай).
@Бельск Падляшскі, Парафіяльная царква Св. Архангела Міхаіла, была ўзведзена да 1789 года. Парафія заснавана за панавання Жыгімонта Старога ў 16 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, неф на плане васьмігранніка, прытвор са званіцай на плане квадрата. У 16 стагоддзі Св. Архангел Міхаіл быў патронам галоўнага саборавага храма ў горадзе. Пры ім было ўтворана першае на падляшскай зямлі праваслаўнае брацтва.
@Бельск Падляшскі, Могілкавая царква Св. Тройцы, пабудавана пад канец 18 стагоддзя. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане васьмігранніка з прамавугольным прытворам з захаду, у фасадзе 3-ярусная званіца на плане квадрата. Дакументы пра заснаванне першай царквы Св. Тройцы паказваюць на 16 век.
@Браньск, Парафіяльная царква Св. Сімяона Стоўпніка. Будынак узведзены ў канцы 19 - пачатку 20 ст. як парафіяльны дом, перабудаваны ў царкву ў 40-х гадах. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. Царква не арыентаваная. Мясцовасць існавала ўжо ў сярэднявеччы, гарадскія правы атрымала ў 1493 г. Захаваная інфармацыя пра існаванне першай царквы ў гэтым горадзе паходзіць з 1558 года. У 19 стагоддзі ў горадзе былі дзве святыні: старая, драўляная «вуніяцкая» (да 60-х гадоў 19 ст.) і мураваная (разабраная ў 30-ыя гады нашага стагоддзя).
@Чорная Вялікая, Могілкавая царква Казанскай Божай Маці, заснавана ў 1868 г. Францішкам Кудрай. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане васьмігранніка, з прамавугольным прытворам з захаду. У першай звестцы пра гэтую мясцовасць з 1512 г. апісваецца каралеўская ўласнасць. У 1570 г. Чорная Вялікая, разам з Рогаўкай, Чорнай Малой і Замкавай Вулькай, была гарадской вёскай Драгічына. Пазней вёска некалькі разоў мяняла ўладальнікаў. На могілках старыя намагільныя помнікі з народнымі барэльефамі з паловы 19 ст.
@Чаромха, Могілкавая царква Святых Кузьмы і Дзям'яна, узведзена ў 1797 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане васьмігранніка. Вёска заснавана як прадмесце Кляшчэляў у 16 ст. Прыход утварылі з тэрыторыі парафіі Кляшчэлі, функцыю парафіяльнага храма выконвае мураваная царква ў вёсцы Чаромха-Асада.
@Чыжы, Могілкавая царква Святых Кузьмы і Дзям'яна, перанесена ў 1812 г. з Локніцы. Дакладная дата заснавання невядомая. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з алтаром з захаду, закрытым трохгранна, у шчытавай сцяне званіца на плане квадрата. Вёска заснавана ў 16 ст. як пасёлак бортнікаў, асочнікаў і каралеўскіх стральцоў. Праўдападобна ўжо тады існавала ў мясцовасці святыня. У парафіі захаваліся найстарэйшыя на Беласточчыне метрычныя кнігі (з канца 17 ст.).
@Дабрывада, Царква Св. Праскоўі, узведзена ў 50-х гадах 20 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, цэнтральная частка на плане прамавугольніка, алтар закрыты трохгранна, прытвор са званіцай на плане квадрата.
@Дубічы Царкоўныя, Парафіяльная царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, была пабудавана ў 1946-1953 гг., пасвечана ў 1955 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, неф на плане квадрата, алтар закрыты трохгранна, над прытворам узвышаецца званіца. Першы храм быў заснаваны ў 1553 г., што пацвярджае прывілея Жыгімонта Аўгуста. Сённяшняя царква (на фундаментах папярэдняй: з 1729 г., спаленай у 1941 г.) была пабудавана, дзякуючы ахвярнасці мясцовага насельніцтва.
@Дзядкавіцы, Рымска-каталіцкая капліца Св. Ганны (ад I сусветнай вайны). Пабудаваная ў 1896 г. як могілкавая царква Св. Ануфрыя ў Андрыянках. Стаяла там да 1916 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане васьмігранніка з выдзеленым прытворам у форме стаўпа.
@Фасты, Могілкавая царква Св. Архангела Міхаіла, была ўзведзена ў 1893-1895 гг. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з захаду прамавугольны прытвор. Першыя звесткі пра мясцовасць паходзяць з 15 ст., пра храм - з 16 ст. Маёмасць належала да супраслеўскага манастыра. Храм 9 гадоў заступаў парафіяльную царкву, якая ў 1863 г. згарэла ў нявысветленых абставінах.
@Фальваркі Тыльвіцкія, Могілкавая царква Ўздзвіжання Крыжа Гасподняга, пабудаваная ў 1812 годзе. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. Капліцу Св. Праскоўі з 19 ст., што знаходзіцца побач, называюць «Пяценкай», ад святой крынічкі, месца культу праваслаўных. Гісторыя святога месца адносіцца да 18 ст. і звязаная з легендай пра цудоўнае з'яўленне ў гэтым месцы Божай Маці, якая ўсцерагла навакольнае насельніцтва ад эпідэміі маравой пошасці. Святыня належыць да парафіі Тапаляны.
@Грабарка, Манастырская царква Ўсіх Тужлівых Радасць, пабудавана каля 1953 г. Яе называюць зімовай. Размешчана ў драўляным манастырскім будынку, узнесеным на плане падоўжанага прамавугольніка. Святая Гара Грабарка - гэта найбольшае ў Польшчы месца культу праваслаўнага насельніцтва. У 1990 г. у выніку падпалення была знішчана драўляная царква Праабражэння Гасподняга з 1789 г. Яе мураваную копію абшалявалі дрэвам.
@Гродзіск, Царква Прасвятой Багародзіцы, пабудавана ў 1709 г. за сродкі тагачаснага ўладальніка вёскі, драгічынскага старасты Батлера. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане падоўжанага васьмігранніка, з асобнай званіцай у форме стаўпа. У 1919 годзе храм пераняў рымска-каталіцкі касцёл, захоўваючы патрона святыні. Ад некалькіх гадоў святыня не выкарыстоўваецца. Першая звестка пра мясцовасць адносіцца да 11 ст.
@Гарадок, Могілкавая царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, асвечаная ў 1862 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. Гісторыя мясцовасці і парафіі звязана з магнацкім родам Хадкевічаў. У 1490 г. была заснавана тут манаская абшчына, перанесена некалькі гадоў пазней у Супрасль. Тады была пабудавана першая царква. Чарговую парафіяльную святыню ўзнеслі ў 1789 г. (існавала да 1943 г.).
@Гайнаўка, Могілкавая царква Ўсіх Святых, узведзена ў 1953 г. па ініцыятыве айца А. Дзевятоўскага. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. Малы асотніцкі пасёлак пачаў інтэнсіўна развівацца ў пачатку 20 ст., дзякуючы дрэваапрацоўчай прамысловасці. Парафія ў Гайнаўцы ўзнікла ў 1942 г. Разам з развіццём горада (гарадскія правы 1952) клікалі да жыцця чарговыя парафіі.
@Грыневічы Вялікія, Парафіяльная царква Св. Прарока Ільі, была пабудавана ў 50-х гадах. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. Мясцовасць узнікла ў пачатку 16 ст. Першая святыня згадваецца ўжо ў 1578 г. На могілках сучасны драўляны крыж з каляровымі іконамі, размаляванымі моладдзю, які напамінае пра месца нараджэння Ігната Даніловіча, юрыста і гісторыка.
@Ячна, Могілкавая царквя Святых Жанчын-Міраносіц, пабудавана ў трэцяй чвэрці 19 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. Парафія ў Ячне існуе з першай паловы 16 ст.
@Юраўляны, Могілкавая царква Святых Мучанікаў Барыса і Глеба, адносіцца да 18 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з прытворам. Першапачаткова стаяла ў вёсцы і мела імя Св. Георгія, выконвала функцыю парафіяльнай да 1865 г. Разабраная, перанесеная і асвечана ў 1868 г. Парафія аднатоўваецца ў 17 стагоддзі. Пасля другой сусветнай вайны значна абмежаваная: большасць вёсак, што ўваходзілі ў яе склад, засталіся на беларускім баку. Самі Юраўляны да 1948 г. знаходзіліся ў Беларусі.
@Юшковы Груд, Парафіяльная царква Прасвятой Багародзіцы, узведзена ў 1912 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане крыжа, з алтаром закрытым трохгранна і дзвюма прамавугольнымі рызніцамі з бакоў, падоўжаны прытвор са званіцай, перад уваходамі ганкі. Вёска заснавана ў 15 ст., самастойнай парафіяй стала толькі ў 1909 г.
@Канюкі, Філіяльная царква Св. Ільі. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. Утварылася ў 1988 годзе ў прыстасаваным будынку.
@Кляшчэлі, Філіяльная царква Св. Мікалая, узведзена ў 1709 г. як званіца пры старой царкве, заснаванай Браніцкімі. Канструкцыя зрубавая (першы ярус) і ў форме стаўпа (другі ярус), абшаляваная, на плане квадрата, з алтаром з усходу. Кляшчэлі былі каралеўскім горадам, што ляжаў на шляху Вільня-Кракаў. Гарадскія правы атрымалі ў 1523 г. Першыя парафіяльныя храмы былі заснаваны ўжо ў 15 стагоддзі. Былі гэта цэрквы Св. Георгія і Св. Мікалая.
@Кнарыды, Могілкавая царква Св. Георгія, пабудавана ў 1846 г. Не арыентавана. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка з трохгранна закрытым алтаром, рызніцай з усходу ў форме стаўпа і прытворам на плане прамавугольніка. Паблізу ад вёскі капліца «на крыніцы» - адно са шматлікіх на Беласточчыне месцаў пакланення цудоўнаму з'яўленню Божай Маці.
@Козлікі, Філіяльная царква Св. Мікалая Цудатворца, была ўзведзена ў 1792 г. на могілках у Клейніках. На цяперашняе месца яе перанеслі пасля 1864 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. Храм захаваў архаічнае, аднапрасторавае цела будынка.
@Кажаны, Парафіяльная царква Ўздзвіжання Крыжа Гасподняга, пабудавана ў 1886 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане грэчаскага крыжа з выдзеленымі дзвюма рызніцамі і прытворам. У мінулым (14-15ст.) наваколле было заселена путнымі баярамі - шляхтай, падначаленай суражскаму замку. У 16 ст. пры апісанні пасёлка згадваецца царква. У 18 ст. мясцовасць вырасла да рангу мястэчка з правам да ўласных кірмашоў. Сённяшні храм быў пабудаваны на месцы, на якім да 1874 г. існавала царква Св. Георгія, разабраная і перанесена на могілкі ў Рыбалах. За вёскай на ўрочышчы «Святое Месца» - капліца «на крыніцы» Казанскай Божай Маці з 1880 г.
@Крынкі, Могілкавая царква Св. Антонія, узведзена ў пал. 18 стагоддзя, разабрана ў 1988 г. З 1989 г. пачалася рэканструкцыя храма, зараз закончаная. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. Звестка аб першай парафіяльнай святыні паходзіць з 1505 г. Ужо ў 15 ст. была гэта важная мясцовасць на каралеўскім тракце Вільня-Кракаў. Гарадскія правы, нададзеныя ў 1509 г., мястэчка страціла ў 1950 г.
@Крыначка, Філіяльная царква парафіі Дубіны Святых Братоў Макавеяў, узведзена ў 1846 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. Яна знаходзіцца на ўрочышчы Меднае (аддзел 330) у Белавежскай пушчы. Побач з царквою стаіць каплічка з крынічкай «Святой Вады». З пачатку 19 ст. месца культу навакольнага насельніцтва.
@Курашава, Парафіяльная могілкавая царква Св. Антонія Пячэрскага, узведзена ў 1800 г., разбудавана пад канец 19 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, галоўны неф на плане васьмігранніка, з захаду падоўжаны прытвор з двух'яруснай званіцай. Вёска заснавана да 1570 г. Асобная парафія ўтварылася ў 1897 г. з часткі парафіі Чыжы. У 1925-1939 гадах царква была ўласнасцю раз праваслаўных, раз вуніятаў.
@Ляўкова Старое, Парафіяльная царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла, узведзена на на пачатку 18 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка са званіцай з захаду. Першая звестка пра царкву ў гэтай мясцовасці паходзіць з 16 ст.
@Ласінка, Парафіяльная царква Св. Апостала Якава сына Алфея, пабудавана ў 1882-1886 гг. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане крыжа, з вузейшым алтаром, закрытым трохгранна, і дзвюма прамавугольнымі рызніцамі, у заходняй частцы прытвор са званіцай, перад уваходамі ганкі. Паводле архівальных дадзеных першая святыня існавала тут у 18 ст.
Могілкавая царква Св. Георгія, узведзена ў 1779 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка з трохгранна закрытым алтаром. Пабудавана ў вёсцы як парафіяльны храм, перанесена на могілкі пасля рашэння аб пабудове новай царквы. @Мацькавічы, Філіяльная царква Святых Кірыла і Мяфодзія. Закладзіны храма адбыліся 15 кастрычніка 1995 г. У наступным годзе святыню асвяцілі.
@Маляшы, Парафіяльная царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла, пасвечаная ў 1954 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка з дабудаванай з захаду званіцай. Папярэдні, мураваны, храм гэтых жа святых стаяў у вёсцы ў 1870-1944 гг. Заступіў ён старую драўляную святыню, якую перанеслі на бліжэйшыя могілкі. Там пасвяцілі яе і далі імя Іконы Казанскай Божай Маці. Першая звестка пра вёску паходзіць з 1540 г., пра царкву з 1563 г.
@Міхалова, Парафіяльная царква Св. Мікалая, была пабудавана ў 1906-1910 гадах. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане квадрата, з падоўжаным з захаду прытворам, звянчаным званіцай. Мясцовасць узнікла ў першай палове 18 ст. як маёнтак Нязбодзічы-Незабудка. У пачатку 19 ст. перайшла ва ўладанне польскага шляхціча Севярына Міхалавецкага, які ў 1832 г. недалёка ад маёнтка заснаваў пасёлак для нямецкіх фабрыкантаў (з рынкам і 6 вуліцамі, што разыходзіліся ад яго). З пасёлка развілося сённяшняе Міхалова. Яно належала да парафіі ў Новай Волі, стала самастойным толькі ў 1907 г.
@Мельнік, Могілкавая царква Пакрова Божай Маці, пабудавана пасля 1776 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, са званіцай над прытворам з захаду. Называецца Пакроўскай ад іконы Пакрова Божай Маці, якую вылавілі з ракі Буг і перахоўваюць у спецыяльна пабудаванай святыні. Мельнік быў важным горадам (гарадскія правы ў 1440 г.) на водным і сухапутным тракце з-над Дняпра, праз Прыпяць, Буг у Віслу. Праваслаўная парафія ў гэтым горадзе з'яўляецца найстарэйшай, гістарычна ўдакументаванай на Падляшшы; у 1260 г. «Іпацьеўскі летапіс» згадвае, пры нагодзе прабывання тут князя Васілька Рамановіча, пра існаванне царквы Багародзіцы з цудоўнай іконай Спаса Ізбаўніка.
@Мілейчыцы, Могілкавая царква Св. Варвары, узведзена ў 1899-1900 гадах. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, неф на плане квадрата, алтар і прытвор са званіцай на плане прамавугольніка. Даўні горад ў каралеўскіх маёмасцях, з магдэбургскім правам, нададзеным у 1516 г. Жыгімонтам Старым, перыяд росквіту праходзіў у 16 ст. У 1556 г. «lustracja» ваяводства згадвае ў горадзе пра двор, 25 корчмаў, каталіцкі касцёл (заснаваны ў 1529 г.), дзве царквы: Св. Варвары і Св. Мікалая.
Могілкавая царква Св. Мікалая Цудатворца, узведзена ў 1820 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. Папярэднюю царкву гэтага святога, якая выконвала функцыю філіяльнай, перадалі на могілкі ў Зубачах у 1887 г. (дзе існавала да 70-х гадоў 20 ст.). @Мора, Могілкавая царква Св. Тэклі, была ўзведзена ў 40-х гадах 20 стагоддзя. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка.
@Мастаўляны, Парафіяльная царква Св. Апостала Яна Тэолага, узведзена ў 1862 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з захаду ў 1908 г. быў дабудаваны прытвор са званіцай. Вёска існуе з 1593 г. Перад тым, як стала самастойнай (у 19 ст.), належала да парафіі ў Гарадку. У 1838 г. у не існуючым ужо фальварку Мастаўляны нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, актыўны дзеяч Студзенскага паўстання.
Могілкавая царква Святых Кузьмы і Дзям'яна, пабудавана праўдападобна пад канец 18 ст. або ў пачатку 19 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з прытворам ніжэйшым за неф. Да 1840 года стаяла ў вёсцы. З пачаткам будовы новага парафіяльнага храма старая царква была перанесена на могілкі. @Нарва, Парафіяльная царква Ўздзвіжання Крыжа Гасподняга, узведзена ў 1881-1885 гадах. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане крыжа, з вузейшым алтаром, закрытым трохгранна, і дзвюма прамавугольнымі рызніцамі, у заходняй частцы прытвор, звянчаны званіцай, перад уваходамі ганкі. Мястэчка ўтварылася з пасёлка, што абслугоўваў пераправы праз раку. Гарадскія правы атрымала ад Жыгімонта Старога (першапачаткова хэлмінскія ў 1514 г., потым магдэбургскія ў 1529 г.). Захаваныя дакументы з другой паловы 16 ст. інфармуюць пра існаванне ў ваколіцах Нарвы праваслаўнага манастыра Ўзнясення Гасподняга.
@Нарва, Могілкавая царква Казанскай Божай Маці, была ўзведзена ў 1726 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з прама закрытым алтаром, з захаду прытвор са званіцай. На цяперашняе месца святыню перанеслі ў 1993 г. са старых могілак.
@Новая Воля, Парафіяльная царква Св. Яна Хрысціцеля, пасвечана ў 1908 г. Канструкцыя змешана: «sumikowo-łątkowa» і зрубавая, абшаляваная, на плане разбудаванага лацінскага крыжа, з прытворам, звянчаным званіцай. У вёсцы, заснаванай пад канец 17 або ў пачатку 18 ст. (належала да ўладальнікаў Заблудава), вылічваецца некалькі месцаў лакалізацыі святыні. Першая, Прасвятой Багародзіцы, мела знаходзіцца на ўрочышчы Каменны Брод. Найстарэйшы архівальны дакумент, які датычыць царквы, паходзіць з 1743 г.: Ганна Радзівілава заснавала вуніяцкі храм Прасвятой Марыі Дзевы. Да часу ўзвядзення царквы Яна Хрысціцеля функцыянаваў храм Св. Архангела Міхаіла (пабудавана праўдападобна ў 1743 г., спалена ў 1915 г.).
@Новая Воля, Могілкавая царква Ўзнясення Гасподняга, узведзена пад канец 18 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з трохгранна закрытым алтаром, з захаду прытвор са званіцай. Святыня першапачаткова стаяла на ўрочышчы Каменнае Багно або, як падаюць іншыя крыніцы, у вёсцы, дзе была парафіяльнай царквой. На могілкі была перанесена каля 1845 г.
@Новае Беразова, Філіяльная царква Св. Яна Тэолага, узведзена ў 1771 г. Ізабелай Браніцкай. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з прама закрытым алтаром, з рызніцамі ў заходняй частцы, з поўначы прытвор са званіцай на плане квадрата, дабудаваны ў 1883 г. Вёска была заснавана да 1611 г. У канцы 19 ст. царкву перайменавалі ў філіяльную, пасля ўзвядзення новага мураванага храма Ўзнясення Гасподняга. Па сённяшні дзень, аднак, большасць службаў вядзецца ў старой. Гэтая царква, як адзіная драўляная святыня на Беласточчыне, мае паліхроміі, выкананыя на дошках, што з'яўляюцца часткай столі.
@Новае Беразова, Могілкавая царква Праабражэння Гасподняга, пабудавана каля 1840 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, неф на плане прамавугольніка, з трохгранна закрытым алтаром, з захаду, у шчыце, прытвор са званіцай.
@Адрынкі, Могілкавая царква Св. Яна Златавустага, узведзена ў 1854 г. на месцы спаленай. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, неф на плане прамавугольніка, з вузейшым, прама закрытым, алтаром, з захаду прытвор. Належыць да парафіі Нарва. Адна з некалькіх святынь, якіх у народнай традыцыі называюць «Крыначкамі».
@Апака Вялікая, Могілкавая царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, пабудавана пасля 1945 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, неф на плане прамавугольніка.
@Орля, Парафіяльная царква Св. Архангела Міхаіла, узведзена ў 1797 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, неф на плане васьмігранніка, з дзвюма ніжэйшымі рызніцамі ва ўсходняй частцы, з захаду прытвор; пры царкве асобна стаіць званіца, на плане квадрата, збудавана ў 1800 г., у 1929 г. быў дабудаваны апошні ярус. Храм мае тры нефы. Заступіў папярэдніцу, якая згарэла ў 1790 г. Мястэчка было заснавана на прыватнай маёмасці як гандлёвы пасёлак. Першы раз згадваецца ў 1510 г. у тэстаменце літоўскага падскарбія Міхала Богуш Багавітыновіча. Гэта ён заснаваў першую царкву ў Орлі. У 17 ст., калі мястэчка ўвайшло ва ўладанні Радзівілаў, быў тут узведзены дворскі комплекс з палацам, фальваркам і агародам. Сведчаннем пражывання тут жыдоўскага насельніцтва, шматлікага да 1941 г., з'яўляецца мураваная сінагога (узведзена ў 17 ст. як збор кальвіністаў).
@Орля, Могілкавая царква Святых Кірыла і Мяфодзія, пабудаваная ў 1867-1870 гадах. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, неф на плане прамавугольніка, з трохгранна закрытым алтаром, з захаду прытвор са званіцай.
@Арэшкава, Могілкавая царква Ўзнясення Гасподняга, пасвечана ў 1955 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, неф на плане прамавугольніка, з трохгранна закрытым алтаром, з захаду прытвор са званіцай. Вёска заснавана для аховы Белавежскай пушчы ў 17 ст. Недалёка ад царквы магіла паўстанцаў з 1863 г. Мясцовасць стала самастойнай парафіяй з 1983 г.
@Парцава, Могілкавая царква Св. Дзімітрыя Салунскага, узведзена ў канцы 18 - пачатку 19 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане васьмігранніка, з захаду дабудаваны ў 1897 г. прытвор са званіцай. Святыня трохнефавая. Найстарэйшы чытэльны намагільны надпіс паходзіць з 1821 г.
@Пасынкі, Парафіяльная царква Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля, асвечана ў 1892 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане крыжа, з вузейшым алтаром, закрытым трохгранна, і дзвюма прамавугольнымі рызніцамі, у заходняй частцы прытвор са званіцай, перад уваходамі ганкі. Першыя звесткі пра вёску паходзяць з 16 ст. Да 18 ст. належала да каралеўскіх уладанняў, потым стала прыватнай. Парафія заснавана ў 1576 г. У 1923 г. дзяржаўныя ўлады ліквідавалі парафію, якая была адноўлена толькі ў 1940 г.
@Пасынкі, Могілкавая царква Св. Ганны, пабудавана ў 1824 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з трохгранна закрытым алтаром, з захаду прытвор.
@Паўлы, Парафіяльная царква Св. Яна Тэолага, узведзена ў 1824 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане падоўжанага прамавугольніка, з трохгранна закрытым алтаром, з захаду, дабудаваны ў 1883 г., прытвор са званіцай на плане квадрата. Раней у вёсцы быў войт, да 19 ст. яна не мела царквы, а толькі могілкі.
@Плёскі, Парафіяльная царква Праабражэння Гасподняга, узведзена пад канец 18 ст., пазней разбудаваная. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з трохгранна закрытым алтаром. Існаванне мясцовасці было цесна звязана з каралеўскім трактам Варшава-Горадня і з пераправай праз раку Нарву, што была недалёка ад вёскі. Першая інфармацыя аб мясцовасці паходзіць з 1536 г.
@Падбеле, Парафіяльная царква Св. Прарока Ільі, узведзена ў 1876 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане падоўжанага прамавугольніка, з трохгранна закрытым алтаром. Парафія была заснавана пад канец 16 ст. або ў пачатку 17 стагоддзя. Будаваныя адна пасля другой святыні мелі імя Праабражэння Гасподняга. Новы храм, Св. Ільі, быў узведзены па прычыне «неадпаведнага выгляду» старой царквы і ў 1876-1924 гадах функцыянавалі тут дзве царквы: Праабражэння Гасподняга і Прарока Ільі. Астаткамі панскага двара (згадванага ўжо ў 1560 г.) з'яўляецца сямейная грабніца апошніх уладальнікаў Падбеля - Жаўтухінаў.
@Пухлы, Парафіяльная царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, пабудавана ў 1913-1919 гадах. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане крыжа, з вузейшым алтаром, закрытым трохгранна, і дзвюма прамавугольнымі рызніцамі з бакоў, у заходняй частцы прытвор, звянчаны званіцай, перад уваходамі ганкі. Заснаванне царквы звязана з народнай легендай пра яўленне ў 16 ст. цудоўнай іконы Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Архівальныя дакументы паказваюць на заснаванне царквы ў 1756 г. Сённяшняя святыня з'яўляецца трэцяй на гэтым месцы.
@Райск, Парафіяльная царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, узведзена ў 19 ст., перанесена на цяперашняе месца ў 60-ыя гады з-пад Тамашова Любэльскага. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане грэчаскага крыжа, з захаду прытвор са званіцай. Паводле народнага падання прычынай узвядзення першай царквы было цудоўнае з'яўленне іконы Божае Маці ў 16 ст. Ікона загінула ў часе бежанства. Папярэднія цэрквы: парафіяльная (узведзена ў 1875, знішчана ў 1916, адбудавана ў 1937) і могілкавая (з 1863 г.) былі дашчэнту разбураны ў часе акупацыі, у 1942 г.
@Рагачы, Парафіяльная царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, з першай паловы 19 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з прама закрытым алтаром, з захаду прытвор з ганкам. Пасёлак быў заснаваны ў 15 ст. як Рагачы. Сённяшнюю святыню перанеслі сюды ў 1872 г. з Дубін, што каля Гайнаўкі. Пра існаванне царквы ў вёсцы згадваецца ў дакументах з 1610 г.
@Рогаўка, Філіяльная могілкавая царква Нерукатворнага Вобраза Госпада Ісуса Хрыста, узведзена ў 1858 г. жыхаром вёскі, Сымонам Шумам. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане васьмігранніка; званіца зрубавай канструкцыі стаіць асобна і паходзіць з гэтага ж часу. Папярэдняя царква, Св. Дзімітрыяна, была пабудавана да 1646 г. Вёска першы раз згадваецца ў дакументах 1537 г. У 16 ст. была адной з гарадскіх вёсак Драгічына. На пагорку, вышэй над сённяшнімі праваслаўнымі могілкамі, знаходзіцца могільнік з магіламі, абстаўленымі каменнымі плітамі, з часоў ранняга сярэднявечча.
@Рыбалы, Могілкавая царква Св. Георгія, узведзена ў 1873-1874 гадах з элементаў старой святыні з 1795 г. і царквы ў Кажанах. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане грэчаскага крыжа, з захаду прытвор. Вёска заснавана ў першай палове 15 стагоддзя праваслаўнымі пасяленцамі з усходу, у гэтым жа стагоддзі была тут пабудавана царква. Пасля «влукавага вымярэння» вёску перанеслі на сённяшняе месца. У вёсцы знаходзіцца парафіяльная царква і дзве каплічкі: адна з 1898 года пры галоўнай дарозе, другая пры крыніцы ва ўрочышчы Перташэ.
@Сакі, Могілкавая царква Св. Дзімітрыя, з канца 18 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане падоўжанага прамавугольніка, з пяцігранна закрытым алтаром, дзвюма рызніцамі з усходу, з захаду прытвор з ганкам. Званіца ў форме стаўпа на плане квадрата стаіць асобна, пабудавана ў 19 ст. Лежакі найстарэйшай часткі святыні паложаны на камянях. У друкаваных крыніцах мясцовасць згадваецца ў 16 ст. Па сённяшні дзень жыве тут дробная шляхта (даўнія баяры) па прозвішчы Сакоўскія. Ікона Св. Дзімітрыя Салунскага лічыцца цудадзейнай.
@Самагруд, Парафіяльная царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла, узведзена ў 1867 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане разбудаванага прамавугольніка. У 1898 г. асобную званіцу, размешчаную над брамай, паставілі непасрэдна пры царкве. Парафія заснавана ў 1713 г. па ініцыятыве Самуіла Масціцкага. Па сённяшні дзень захаваліся ўсе метрычныя кнігі ад паловы 18 ст.
@Сямяцічы, Зараз рымска-каталіцкая капліца Св. Ганны, узведзена ў 1826-1827 гадах. Канструкцыя зрубавая, на плане прамавугольніка, з трохгранна закрытым алтаром. Гарадскія правы мясцовасць атрымала ў 1542 г. Першая пісьмовая згадка аб праваслаўнай святыні паходзіць з 1431 г. Сённяшняя мураваная парафіяльная царква Аляксандра Неўскага была пабудавана ў 1866 г.
@Сабятына, Могілкавая царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла, узведзена каля 1672 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная сідзінгам, на плане прамавугольніка, з трохвугольна закрытым алтаром і прытворам са званіцай, дабудаванай да галоўнага корпуса ў 18 ст. Вёска, якая існавала ў 15 ст., згадваецца ў 1566 г. як фальварак мілейчыцкіх уладанняў берасцейскага староства.
@Шасталы, Філіяльная царква Божае Маці Спарыцелькі Хлябоў. Закладзіны храма адбыліся 13 чэрвеня 1999 г. Канструкцыя зрубавая, на плане крыжа.
@Стары Корнін, Парафіяльная царква Св. Архангела Міхаіла, узведзена да 1893 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане грэчаскага крыжа, з рызніцамі. Вёска заснавана ў другой палове 16 ст.
@Стары Корнін, Філіяльная царква Св. Ганны, будавана з 1773 г., асвечаная ў 1783 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. Святыня вядомая ў 16 ст., праславілася цудоўным яўленнем іконы Божае Маці. Да нашых дзён захаваўся цікавы дакумент, у якім змешчаны спіс цудаў у 1716-1724 гадах ды інфармацыі пра некалькі сотняў аздараўленняў. Ікона ў 1915 г. у часы бежанства была вывезена ў глыб Расеі.
@Шчыты-Дзяцелава, Парафіяльная царква Ўсячэння Галавы Св. Яна Хрысціцеля, узведзена разам са званіцай у 1785 г., абнесена каменным мурам у 1850 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане васьмігранніка, з рызніцай у паўднёвай частцы алтара і мураваным прытворам з захаду. Перад царквою фігура Св. Яна Непамуцэна з 1785 г. Вёска існавала ўжо ў 16 ст., была ўласнасцю роду Шчытоў, затым Іжыковічаў. Чарговы ўладальнік Ян Валянцін Венгерскі разам са святыняй пабудаваў іншыя будынкі: парафіяльны дом, карчму, кузню, кароўнік, гумно. Па сённяшні дзень у Шчытах-Навадворах захаваўся драўляны двор чарговых уладальнікаў маёнтка.
@Стрыкі, Могілкавая царква Св. Ануфрыя, узведзена ў 1814-1816 гадах. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з прама закрытым алтаром, з захаду вузейшы прытвор са званіцай. У пісьмовых крыніцах з 1528 г. згадваецца пра «Стрыкоўскія граніцы», а сама вёска належала да гарадскіх вёсак Бельска. У 1576 г. яна атрымала назву Младзянова. Царква пабудавана на старых могілках, дзе хаваюць жыхароў Аўгустова і Стрыкаў.
@Супрасль, Зараз рымска-каталіцкая могілкавая капліца Ўсіх Святых, пабудаваная як вуніяцкая царква. Драўляны корпус святыні зрубавай канструкцыі, абшаляваны, на плане васьмігранніка, быў узведзены ў 19 ст., мураваная званіца паходзіць з пачатку 18 ст.
@Цяляцічы, Парафіяльная царква Святых Кузьмы і Дзям'яна, пабудавана ў 1902-1904 гадах. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з шматгранна закрытым алтаром, з захаду прытвор са званіцай на плане квадрата. Вёска заснавана ў 15 ст. у каралеўскіх уладаннях. У 1502 г. маёнтак быў падзелены між каралеўскага прыдворнага Ляўшу і шляхціча Быкоўскага. Родавае гняздо баяраў Целятыцкіх, герба Беліна. Першапачаткова парафія заснавана пад імем Узнясення Гасподняга.
@Цяляцічы, Могілкавая царква Ўсячэння Галавы Яна Хрысціцеля, узведзена ў 30-х гадах 20 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане двух чатырохграннікаў.
@Такары (Катэрка), Парафіяльная царква Божае Маці Ўсіх Тужлівых Радасць, узведзена ў 1912 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане крыжа, з вузейшым алтаром, закрытым трохгранна, і дзвюма прамавугольнымі рызніцамі, у заходняй частцы прытвор са званіцай, перад уваходамі ганкі. Вёска заснавана ў палове 15 ст., нададзена Такарэўскім (баярам). У лясным урочышчы Катэрка ў 1852 годзе жыхарцы вёскі явілася Божая Маці. Даўняя парафіяльная царква з 1945 г. знаходзіцца ў беларускай частцы вёскі Такары.
@Тапаляны, Парафіяльная царква Праабражэння Гасподняга, узведзена ў канцы 17 - пачатку 18 стагоддзя Радзівіламі. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. Першая звестка аб праваслаўнай святыні ў Тапалянах паходзіць з 1596 г. Пасля ўвядзення Берасцейскай вуніі царква яшчэ каля 100 гадоў была праваслаўнай.
@Трасцянка, Парафіяльная царква Св. Архангела Міхаіла, узведзена ў 1864-1866 гг. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, прытвор са званіцай на плане квадрата. Вёска заснавана ў канцы 15 - пачатку 16 ст. Першая звестка аб парафіі і царкве паходзіць з 1541 г. У другой палове 19 ст. вёска была ўзорным царкоўным асветніцкім асяродкам, ва ўрочышчы Ставок была арганізавана царкоўна-парафіяльная школа. У 1887 г. у адкрытай настаўніцкай семінарыі (мужчынскай і жаночай), дзе рыхтаваліся настаўніцкія кадры для царкоўна-парафіяльных школ, арганізоўваліся таксама курсы народнага рамяства.
@Трасцянка, Могілкавая царква Ўвядзення ў Храм Прасвятой Багародзіцы, пабудавана ў пачатку 19 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. На сённяшняе месца перанесена пад канец 19 ст. з Белавежы.
@Тыневічы Вялікія
Могілкавая царква Св. Апостала Евангеліста Лукі, пабудавана ў 1948 г. на месцы ранейшай (з паловы 18 ст.), якая згарэла ў 1944 г. Канструкцыя зрубавая, на плане прамавугольніка. Ад старой святыні захавалася толькі званіца. Вёска раней належала да нараўскай парафіі, самастойнай стала ў 1982 г. @Вярсток, Парафіяльная царква Ўздзвіжання Крыжа Гасподняга, заснавана ў 1769 г. Юзафам Вільчэўскім, ротмістрам харугвы Вялікага Княства Літоўскага. Канструкцыя зрубавая, на плане прамавугольніка. У 1909 г. да царквы быў дабудаваны прытвор на плане квадрата са званіцай. Першая звестка пра вёску паходзіць з 1574 г.
@Зубачы, Парафіяльная царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, узведзена са званіцай у 1897 г. Канструкцыя зрубавая, неф на плане квадрата, з захаду прамавугольны прытвор. Вёска заснавана ў 15 ст. У 17 і 18 стст. была ва ўладаннях Сапегаў. Пісьмовыя крыніцы інфармуюць пра існаванне парафіі ў 1677 г.
@Жэрчыцы, Могілкавая царква Святых Мучаніц Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі, пабудавана ў 1872 г. са старой разабранай царквы, якая знаходзілася ў гэтай вёсцы. Канструкцыя зрубавая, на плане прамавугольніка, закрытага трохгранна. Вёска была заснавана ў каралеўскіх уладаннях як Жабіна Сяло, згадваецца ў дакументах у 1580 і 1581 гг. Парафія існуе з 1583 г. На могілках старыя крыжы, між іншым драўляны з 1824 г.
@Журобіцы, Філіяльная царква Св. Міхаіла, узведзена каля 1800 г., на сённяшняе месца перанесена каля 1805 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, закрытага трохгранна, з захаду прамавугольны прытвор; званіца дабудавана ў 1953 г. да корпуса царквы. Вёска была каралеўскай уласнасцю, у 1536 нададзена драгіцкаму харужнаму Пятру Барыхоўскаму.
@Габовыя Гронды
Малельня старавераў, пабудавана ў 1948 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з захаду трох'ярусная званіца. Стаіць на месцы папярэдніх святынь, якія згарэлі. @Гібы, Малельня старавераў, пабудавана ў 1912 г. у Пагарэльцы, перанесена на сённяшняе месца ў 1982 г. Пасля рамонту пасвечаная як рымска-каталіцкі касцёл Св. Ганны.
@Сувалкі, Малельня старавераў, пабудавана ў 1912 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з захаду званіца з ганкам.
@Вадзілкі, Малельня старавераў, узведзена ў 1921 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, з захаду трох'ярусная званіца, дабудавана ў 1928 г. Стараверы, што жывуць у вёсцы, належаць да групы безпапоўцаў.