##ShortTitle: Дыялектнае слова
##LongTitle: Дыялектнае слова
##FrontpageTitle: Дыялектнае слова
##ExpandArticle: false
##Type: slo
##TitleNote: частка - Е-Ж,О,Ф
##HTMLDescription_BEGIN
Створана на падставе:
Беларускае дыялектнае слова. Менск: Навука і тэхніка, 1975.
Укладальнік: Любоў Шаталава
У кнізе прадстаўлена дыялектная лексіка, сабраная аўтарам у многіх раёнах Беларусі. Гэта ў асноўным словы, якія не зарэгістраваны ў «Беларуска-расейскім слоўніку» (1962), і словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных семантыкай, словаўтваральнымі афіксамі, формай роду, месцам націску, нерэгулярнымі фанетычнымі змяненнямі.
##HTMLDescription_END
@ежык м. Вожык.
Ежык мышы ловіт. Азарычы Пін. Бацька мой прынёс ежыка. Паляцкішкі Вор.
@ездзіць (ездыты) незак. Круціцца, ёрзаць.
Чаго ты ездыш по лаўцы? Горск Бяроз.
@ем'е н. Вымя.
Ем'е добрэе ў твоей коровы. Бастынь Лун.
@ерашчака ж. Верашчака.
Семянё высушыць, а тады стаўкуць і на сітко прасеюць. Густаваценько разводзяць семянё на кваску і праварваюць. Гэта і ёсць ерашчака смачная. Міратычы Кар.
@ета займ. Гэта.
Во ета по-ранейшаму звалі просты крам. Купіла на бунду простого краму. Бобрыкі Петр.
@етат займ. Гэты.
Етат маліц, відаць, добры зух. Грабаўё Пух.
@етакі займ. Гэтакі.
Пашто ву рэжыця етакімі бурталямі радыс, чы ву будзяця есці? Шкураты Браг.
@еты займ. Гэты.
Без етого можно абысціся. Грабаўё Пух.
@ё. Ёсць.
У верхнім камяні ё крыставіна, крыставіна надзяецца на стойку. Барыскі Лаг.
@ёгер (ёгэр) м. Жарабец.
Кобыла паліцца, трэбо вэсті до ёгэра. Азарычы Пін.
@ёмка ж. Чапяла.
Поломаласа ёмка, нема чым сковороду достаць. У камешніку стояць: ківіня, ёмка і вілкі. Бобрыкі Петр. Вазьмі ёмку і вуцягні аладкі с печы. Тульгавічы Хойн. Ёмка стаіць у камешніку. Карабаўшчына Бабр.
@ёсь. Ёсць.
У свірня ёсь аруты, куды сыпяць збожа. Ністанішкі Смарг. У плузі ёсь рашотка, якая рагуліруя, як трэба араць, глубока ці мелка. Якубова Рас.
@жаба ж. Дэталь у плузе для прымацавання паліцы і ручак.
Да жабы прывінчываюць атвал і ручкі ў плугі. Сяляўшчына Рас.
@жабернік м. Жабурынне.
У нас у сажалцы многа жаберніку. З жаберніка выходзяць малыя жапкі. Жукі Кар.
@жабка (жапка) ж. Калодачка з дзіркай на верхнім камені жорнаў, у якую ўстаўляецца ніжні канец млёна.
Дубовую зрабіў жапку, а цяпер трэба яе прымацаваць да верхняга каменя і ўдзець млён. Альхоўка Навагр.
@жабурынне н. зборн. Раска.
Іды ў груд, наловы жабурыння паршуковы даты есты. Горск Бяроз.
@жавака ж. Жвачка.
Корова жаваку жуе. Корова загубіла жаваку. Бобрыкі Петр.
@жага ж. Пякотка.
От мэнэ жага пэчэ. Бастынь Лун.
@жагва ж. Губа.
Жагва ростэ на бэрэзынэ, вона высохае. Жагву кладут на кромушку і б'ют красілом, жагва загораецца. Горск Бяроз.
@жаласцівы прым. Жаласлівы.
Ён дужа жаласцівы. Моханава В.-Дзв.
@жалка. Шкада. (У знач. безас. выказ).
Мне яе дужа жалка стала. Моханава В.-Дзв.
@жалуд (жалут) м. Зялёнае яблычка на бульбяніку.
У бульбі на быльніку зялёныя жылуды. Я адзін жалут сарваў, дак такі горкі. Сяляўшчына Рас.
@жамерыны (жэмэрэны) толькі мн.
1. Скваркі.
Парэзала сала на патэльню і паставіла ў печ, тлушч вытёк, осталыс жэмэрэны. Горск Бяроз.
2. Адходы пры апрацоўцы мёду.
Пэрэтопыв мэд, осталыс жэмэрэны. Горск Бяроз.
3. Рэшткі пасля працэджвання цэду на кісель.
Працадзіла цэт на рэшата, а жамерын многа было. Моханава В.-Дзв.
@жандла (жандло) н. Джала.
Пшчала ўкусіла, выньце жандло. Паляцкішкі Вор.
@жарало (жэрало) н.
1. Лаз у склеп.
Цесноё жарало ў пограбі. Стайкі Барыс.
2. Дзірка ў верхнім камені жорнаў для засыпкі збожжа.
Ня сып многа ў жарало, а то цяжка будзіць малоць у жорны. Ваўкавічы Тал.
@жаратак м. Жар.
Выгарніця с печы жаратак. Налажы жаратку ў жаляску. Ністанішкі Смарг.
@жарло (жэрло) н. Джала.
От пчэла ўсадзіла мнэ жарло ў палец. Азарычы Пін. Пчола укусыла і покынула жэрло ў руцы. Горск Бяроз.
@жаўкляк (жавкляк) м. Агурок, пакінуты на насенне.
Абарві жаўклякі і полажы на окно, хай спеють. Бастынь Лун.
@жаўкрынец (жэўкрынец) м. Неўрадлівая глеба.
Одзін жэўкрынец, і нічого не сеім. Бастынь Лун.
@жаўтляк м. Тое, што і жаўкляк.
У цебе на градзе так богато жаўтлякоў. Чаго ты жаўтлякі не зьбіраеш на насене. Тульгавічы Хойн.
@жвалы толькі мн. Васкавая залоза ў пчалы.
У пчолкі е жвалы, у гэтых жвалах вона робіть воск. Бастынь Луп.
@жвяка ж. Жвачка.
Карова жвякаіць жвяку. Сяляўшчына Рас.
@жвякаць незак. Жаваць.
Што-та мыя карова ні жвякаіць жвякі. Сяляўшчыпа Рас.
@жлоб
I (жлоп) м. Жолаб.
Укінь сена ў жлоп, хай коні ядуць. Ністанішкі Смарг.
II м. асудж. Скупы чалавек.
От жлоб, прасіў, прасіў мукі пазычыць, дак гэты жлоб не даў. Тульгавічы Хойн.
@жлукта ж. Луг з попелу.
У жлукту намачы палатно, хай беліцца. Шкураты Браг.
@жмыхаць незак. Мыць бялізну.
Дома буду жмыхаць сарочкі, а тады пайду на рэчку і буду пекаць пранікам. Якубова Рас. Налій вады ў начоўкі і жмыхай сваё плацця. Я буду плацця жмыхаць заўтра. Сяляўшчына Рас.
@жнітво н. Жніво.
Ужо пачынаецца жнітво. Моханава В.-Дзв.
@жніўнік м. Іржышча, астаткі сцяблоў.
Жыта жжалі. Жніўнік добры, пайду скашу. Моханава В.-Дзв.
@жолаб (жолуп) м. Паз у дошцы.
У жолуп кладзецца драніца. Якубова Рас.
@жолудзь (жолуць) м. Жолуд.
Я нашоў бальшы жолуць пат дубам. Барыскі Лаг.
@жорваны (жорвоны) толькі мн. Жорны.
Ідзі ў жорвоны смелі ечмень. Бобрыкі Петр.
@жорнік м. Дашчаная шуфляда, на якой ляжыць ніжні камень у жорнах.
Зрабіў жорнік у жорнах, а цяпер буду жорны строіць. Паўлавічы Клім.
@жсукрынец (жсукрынэц) м. Неўрадлівая глеба.
Жсукрынэц, ніц ні росте. Бастынь Лун.
@жуйка ж. Жвачка.
Корова жует жуйку. Азарычы Пін.
@жуль-жуль-жуль выкл. Ужываецца, калі надзываюць авечак. Мнюхі Мёр.
@жураўка ж.
1. Калодачка з дзіркай на верхнім камені жорнаў, у якую ўстаўляецца ніжні канец млёна.
У жорнах у верхнюм камене жураўка прывязана да абруча, які нацягнуты на верхні камень. Навасёлкі Свісл.
2. Выемка ў ткацкім станку, куды закладаецца навой.
У стову е жураўка, у ету жураўку му кладом навойку. І ету вуразку му зовом жураўкой. Бобрыкі Петр.
@журка ж. Грыбны суп.
Наварыла сягоня журкі з баравікамі. Ністанішкі Смарг.
@журыха ж. Жур.
Журыха варыцца з аўсянай мукі. Журыха жыткая, і яе ядуць гарачую, а кісель густый і сцюдзёный ядуць. Сяляўшчына Рас.
@жываток (жывоток) м. Лытка.
У твоей жонкы жывоток на ногэ тоўстый. Горск Бяроз.
@жывец (жывэц) м. Прапушчаны па кіёчках ніта шнурок, да якога прывязваюцца петлі ніта.
Трэбо наніціць ніт на кійкі і завезаць жыўцом. Бобрыкі Петр. Нічальніцы надзяюцца на кіёчкі і закрапляюцца жыўцом. Жывец прывязваюць за адзін канец і за другі. Міратычы Кар. Завяжы ў нічальніцах жыўца, кап ні раскідаліся. Навасёлкі Свісл. На жывец навязваюцца кобылкі, а жывцэ прывязваюцца до двох пруткэв, вот вам і жывец. Азарычы Пін.
@жывіна ж. Жывёла.
Ідзе с поля жывіна. Навасёлкі Свісл.
@жыгадла
I н. Джала.
От пчала ўшпіліла жыгадла ў руку. Ністанішкі Смарг. У пчолкі ёсць жыгадла. Старае Сяло Зэльв.
II (жыгадло) н. Вастрыё.
У касе ступілосё жыгадло, трэбо пакляпаць. Навасёлкі Свісл.
@жыгала (жыгало, жагала) н. Джала.
Пчолка дала жагала. Укусіла і жагала аставіла. Барыскі Лаг. Пчолка ўкусіла і пакінула жыгало ў пальцы. Міратычы Кар.
@жыжа ж. дзіцяч. Агонь.
Ня руш, а то жыжа кусь, жыжа кусь! Моханава В.-Дзв.
@жыковіна (жыковына) ж. Пярсцёнак.
Купыла жыковыну і наложыла на палец. Жыковына бэз гочка. Горск Бяроз.
@жылка ж. Жменя цёртага лёну.
Як мы чэшэм шэрсценэй шчэткою, то лён накручываем на пальцы, гэта і е жылка. Азарычы Пін.
@жыпаць (жыпать) незак. Кракаць.
Качкі жыпають, есці хочуть. Бастынь Лун.
@жытніска (жытніско) н. Іржышча, астаткі сцяблоў.
Пайду жытніска касіць, там многа травы. Паляцкішкі Вор. Жыто пожалі, засталосо жытніско. Азарычы Пін.
@жычка ж. Чырвоная стужка.
Купіла красну жычку і заплела косу. Бастынь Лун.
@жэбрак м. Жабры.
Калі красный жэбрак, то рыбу можна кушаць. Жахавічы Маз.
@жэгаць незак. Бліскаць.
Мыланка так жэгая, аш страшна. Стайкі Барыс.
@жэжкій прым. Гарачы.
О, якій жэжкій утюг; жэжке йіцэ, жэжка вода. Дзмітравічы Кам.
@ожаг м. Дзяржанне ў памяле.
Ідзі зрабі ожага да памяла. Навасёлкі Свісл.
@ожык м. Вожык.
Ляжыць ожык, скруціўшыся ў клубок. Навасёлкі Свісл.
@ока (око) н. Лаз у склеп.
Закрэй око, бо упадэш. Око е у склеповэ, око е ў ямцы, на гору око. Дзмітравічы Кам.
@осух м. Акраец.
Вын адрызав от буханкі осуха. Дзмітравічы Кам.
@оччым (очым) м. Айчым.
У яго оччым памёр. Якубова Рас. У его очым. Бобрыкі Петр.
@файна (файно) прысл. Прыгожа, хораша.
На табе сукенка ляжыць файна. Моханава В.-Дзв.
@файны прым. Прыгожы.
Ён маліц файны. Сяляўшчына Рас.
@фартон м. Франтон.
У канцы хаты зыбіваюць фартон. Вароніна Рас.
@футрына ж. Шуфляда акна.
Уставіў футрыну, буду ў футрыну уставляты раму окна. Горск Бяроз.