##ShortTitle: Усходняя Магілеўшчына (Бялькевіч) ##LongTitle: Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны ##FrontpageTitle: Усходняя Магілеўшчына (Бялькевіч) ##ExpandArticle: false ##Type: slo ##TitleNote: частка - Е-Ё,О,Ф,Ы-Ю ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны. Менск: Навука і тэхніка, 1970.
Укладальнік: Іван Бялькевіч

У слоўніку падаецца больш 20 тысяч слоў, характэрных для дыялектнай мовы беларусаў усходніх раёнаў сучаснай Магілеўскай вобласці, з тлумачэннем іх значэння і ілюстрацыямі. Слоўнік досыць шырока адлюстроўвае стан і асаблівасці жывой мовы насельніцтва ўсходняй часткі Магілеўшчыны ў 20-я гады нашага стагоддзя.




##HTMLDescription_END @ыгы, часц. Так, але, ага (пацвярджальна).
Ці быў ты сяньні ў лесе? Ыгы, быў! Нізькі Касцюк. @ыгыкаць, дзеясл. Казаць «ыгы», адказваць аднаскладова.
Што ты ўсё ыгыкаеш, ня можыш як сьлед скызаць, а ўсё ыгы ды ыгы. Вербеж Чэрык. @ыгыкыла, -а, н. Неразгаворлівы чалавек.
Вось ыгыкыла прыклятыя, ад яго і слова другога ні пачуеш акрымя ыгы. Касперка Міласл. @ымбар, -а, м. Клець, свіран.
Поўны ымбар усякыга зірна. Канахоўка Клім. @э, выкл. Э, эге.
Э, брат, тут ні дзін каток, а чатыры, цэлы стан патрэбін. Парадзіна Мсцісл. @эге
I часц. Так, але [ага].
Ці ў цябе тыбака ё? Эге, ё! Кокатава Мсцісл. Ці пайдзеш ты сёньня ў горыд? Эге, пайду! Барысавічы Клім. Эге ж, і я так кажу. Маркаўка Хоцім.
II выкл. Эге!
Эге ж, ты ўмееш! А я й ні ведыў, што ты ета могіш зьдзелыць. Пархвенава Мсцісл. @эй, выкл. Эй.
Эй, грымыдзянін, каток зьдзеўся! Сутокі Мсцісл. @эйш, выкл. Бач [іш].
Эйш, якей хрант знайшоўсь: штаны ў абліпычку, пылавінкі так і ляпыюць. Маластоўка Краснап. Эйш, якей пыдбародывіч зыгудуваў! Тур'я Чэрык. Эйш, пыдгынятый якей знайшоўся, і біс цябе ўправімся. Эйш ты яго! Палуж Краснап. @экстрынна, прысл. Тэрмінова, хутка.
Экстрынна нада дыстаць грошы, ато моіць прыдасьць. Хвёдараўка Краснап. @эткій, займ. Такі, гэтакі.
Эткыя дрэнныя пагода. Хоцімск. @этый, займ. Гэты.
Эты, як яго, Іванёнык, кызаў мне пры яго. Цёмны Лес Раснян. @эх, выкл. Эх.
Эх ты, трышка, ты пубыяўся туды йціць! Хвёдараўка Краснап. Эх ты, глушня! Як палка - нічога ня чуіць. Пірагова Мсцісл. @юга, -і, ж. Яга.
Юга старыя, дакуль мыўчала. Бяседавічы Хоцім. Ты ўжо сядзі, юга старыя. Слабода Крыч. @Юда, -ы, м. Юда; здраднік, прадажнік.
Юда ты, прыдажнік! Ты чылавека ні за што ўтапіў. Зарубец Крыч. @юдацкій, прым. Юдашскі [здрадніцкі].
Паступык юдацкій, нечыга скызаць, чэсный чылавек так бы ні пыступіў. Б.Хутары Краснап. @Юлічка, -і, ж. Уласнае імя, памянш. ад Юлька.
Ці чула ты, Юлічка, што пры цябе людзі гамоняць? Нізькі Касцюк. @Юлька, -і, ж. Уласнае імя Юлія.
Жаніся, бяры Юльку Васілёву, будзя добрыя жонка. Азерцы Клім. @юныш, -а, м. Юнак.
Ты йшчэ юныш, мала чаго йшчэ ведыіш. Палуж Краснап. @юпка, -і, ж. Спадніца.
Просі шаўцы пашылі юпку. Гібалы Касцюк. Баба надзела новую юпку. Машавая Бялынкав. Ікая красівыя ў цябе юпка. Гусарка Клім. @юр, -у, м. Юр [гіз].
У цябе адзін юр на ўме; усё з дзіўчатымі б заігрываў. Слаўнае Мсцісл. @юріць, дзеясл. Юрыць, хацець, прагнуць.
Ён юріць жаніцца, а бацька ня хочыць, што йшчэ мылады. Слаўнае Мсцісл. @Юрка, -і, м. Уласнае імя Юрый.
Цітаў Юрка забіў зайца. Сохана Мсцісл. @юрнуць, дзеясл. Сцебануць, выцяць.
Змоўкні! Ато калі юрну пугуй, дык аж патскочыш. Кокатава Мсцісл. @юрок, юрка, м. Кароценькая палачка з дзірачкамі ў абодвух канцах для звівання ў клубок нітак.
Вазьмі юрок ды змытай етыя ніткі. Журбін Бялынкав. Юрком лаўчэй мытаць ніткі. Хвёдараўка Краснап. Удзень мне нітку ў юрок, ато я ня віджу, а мне нада мытаць ніткі на клубок. Крычаў. Бяз юрка кепска ніткі мытаць, у рукі рэжыць. Буда Рагатая Мсцісл. @Юрычка, -а, м. Уласнае імя, памянш. ад Юрый.
Юрычка, дзівяцігадовы хлопчык, служыў пыдпаскым у пастуха. Сохана Мсцісл. @юс, выкл. Юсь (вокрык на свіней).
Юс! Каб вас воўк - усі грады парылі. Арцёмаўка Міласл. @юха, -і, ж. Юха, кроў.
Адыдзі, бо калі дам, дык юхаю бальесься! Белы Камень Бялынкав. @юшка, -і, ж.
1. Юшка, кружок, якім зачыняюць комін.
Ці заложына юшка? Нешта ў хаці халодна. Машавая Бялынкав. Зачыні юшкай комін, ато гром грыміць. Зоры Чэрык.
2. Юшка, навар з мяса або рыбы.
Мяса з міскі павыцягвалі, а юшка зыстылася. Гібалы Касцюк. Зварілі мы тыраноў, дык юшка ат іх дужа солна; нада було з кардохлімі зваріць. Арцёмаўка Міласл. @евня, -і, ж. Ёўня, частка гумна [будынак у гумне], дзе пабудавана печ, над якою зроблены насціл з жэрдак, куды кладуць сушыць снапы перад малацьбой.
На евні сушылі хлеб. Журбін Бялынкав. Снапы зьвезены на евню. Кісялёва Буда Краснап. @ежа, -ы, ж. Ежа.
Ого, як ён ахвоцін ды смашныя ежы! Слаўнае Мсцісл. @ежалі, прысл. Калі.
Ежалі будзе добрыя пагода, то я пайду ў лес. Хоцімск. Ежалі гэты аполак гуніць, то ўжо і ня знаю, якей вам і прывезьці. Б.Хутары Краснан. @ежлі, прысл. Калі.
Ежлі ваша група не рабіла нічога, дык ніхто вам ні віныват. Лар'янава Мсцісл. @ез, -а, м. Яз, перагародка, якую ставяць рыбакі на рацэ, з праходам, у якім расстаўляюць нерат.
Максім на ряце забіваў ез, а я на березі сядзеў. Гібалы Касцюк. Ці хораша ты, Яшка, забіў ез? Будзем ставіць нераты. Новыя Капачы Мсцісл. @езік, -а, м. Памянш. ад ез.
Забілі езік, будзім рыбу лавіць. Барысавічы Клім. @езьдзіць, дзеясл. Ездзіць.
Сяньня ўжо шарэш на рацэ, скора пачнем езьдзіць цераз. Юшкі Мсцісл. Пасьцівіць кыня ня хочыш, а езьдзіць любіш, каб ты жыватом езьдзіў! Гібалы Касцюк. @ейный, займ. Яе.
Ейный ўнук хрымаў. Паўлавічы Клім. @екатаць, дзеясл. [Якатаць], стагнаць.
Як пычаў екатаць, дык хоць ты з хаты бягі. Пірагова Мсцісл. @екстрынна, прысл. Экстранна, хутка, тэрмінова.
Екстрынна трэба купіць бульбы. Хвёдараўка Краснап. Яму екстрінна нада було пріехыць у горыд. Арцёмаўка Міласл. @екытаньне, -я, н. Якатанне, стагнанне.
Ні плач, ні екытаньне табе ні паможыць, сьціхні ты ўжо екытаць. Горня Хоцім. @ель, -і, ж. Елка, ель.
У етым лесі толькі ель ды сысна, больш нічога ні расьцець. Гімбатоўка Мсцісл. А што табе, сылавей, спыдыбала тута, // А ці ель, ці сысна, ці белыя бяроза? З нар. песні, М.Г. 13. @ельнік, -у, м. Ельнік, параснік маладых елак.
Акраіна лесу зарысла густым ельнікам. Канічы Касцюк. @ельнічык, -чка, м. Памянш. ад ельнік.
Глядзі, якей густэй ельнічык узьняўся. Камароўка Крыч. Каб па том па ельнічку, // Ды два брахнінькі гулялі. З нар. песні. @емкач, -а, м. Чапяла.
Хызяйка емкачом выставіла з печы скывыраду. Тошчыца Быхаў. @емя, -я, н. Яда, ежа [спажыванне].
Нымалацілі - ні на семя, ні на емя. Парадзіна Мсцісл. Кінь хлеба на емя. Хвёдараўка Краснап. @енк, -у, м. Енк, стогн.
Ні магу я етыга енку слухыць. Залачова Мсцісл. @енчыцца, дзеясл.
1. Енчыць, мучыцца, стагнаць ад болю.
Цэлую ноч з зубамі енчыўся. Кокатава Мсцісл. Мой дзіцёнак усі етыя дні із жыватом енчыцца, гора зь ім! Пірагова Мсцісл.
2. Дакучаць няпрошанымі паслугамі.
Гдзе ж ета жанчына, што енчылась ды мяне са сваею тыбакеркыю. Куркаўшчына Мсцісл. @енчыць, дзеясл. Енчыць, стагнаць ад болю.
Чаго ты енчыш, чаго ты пішчыш, ну што я табе параджу, калі баліць? Серчыцы Краснап. @ерунда, -ы, ж. Глупства, бяссэнсіца.
Ерунду ты кажыш. Хоцімск. @ества, -а, н. Ежа, закусь.
Ай, ества колькі хочыш было, толькі еш. Галынец Краснап. @естый, займ. Гэты.
Зь естым чылавекым я даўно знаюся. Меншая Багацькаўка Мсцісл. @есьць, дзеясл. Есці.
Яблыкі такія горкія, што і есьць нільзя. Лешчынка Мсцісл. Мы елі дзягно. Латруга ты, скора, верна, есьць будзіш ляніцца. Серчыцы Краснап. @есьцькі, дзеясл. Есці (дзіцячае).
Мо ты, дзетка, есьцькі зыхацела, дык я дам кашкі. Пацкава Мсцісл. Чаго ж ты, коцічык, плачыш: // Ці піцькі, ці есьцькі хочыш? З нар. песні. @есьцюхны, дзеясл. Есці (дзіцячае).
Маё ж ты дзіцятычка, яно есьцюхны зыхацела - зарыз дам табе цыцы, ні плач. Навашоўкі Раснян. Твае дзетухны плачуць, // Яны есьцюхны просюць. З нар. песні, М.Г. 130. @ета, займ. Гэта.
Хочаш ета, а хочаш ета. Мсціслаў. Ета дзедыў кій - ні чыпай. Касперка Міласл. За ўсё ета 'ддаў грыўню. Хвёдараўка Краснап. @еткій, займ. Гэтакі, гэткі.
Ня йдзі ты сягодня нікуды: еткая хляба на дварэ, што ні давядзі бог. Пірагова Мсцісл. Еткая дрэнная пагода. Хоцімск. Еткыя ён табе зло зьдзелыў, а ты яму дыруваць хочыш. Слаўнае Мсцісл. @етый, займ. Гэты.
Еты хлапец - дурань. Хоцімск. У етыга хлопца німа бацькі. Кокатава Мсцісл. Ета дзерыва прягкыя. Хвёдараўка Краснап. Сколькі ты хочыш за ета сена? Касцюковічы. @ехыць, дзеясл. Ехаць.
На етым кані дужа дрёгка ехыць вярьхом, як ны калу. Бяседавічы Хоцім. Дос табе спаць, пыра ўжо ехыць - уставай. Арцёмаўка Міласл. @ешчый, прым. Неразборлівы на яду.
Пупаўсь дужа ешчый кыбанок: што ні зымішай - усё зьесьць. Палуж Краснап. @ё, дзеясл. Ёсць.
Ці ў цябе тыбака ё? Эге, ё! Кокатава Мсцісл. У мяне ё многа грошы. Слаўнае Мсцісл. Ё ў мяне сістра, лет ні дырысла, // Тая мяне ні пускала. З нар. песні. @ёдка, прысл. Холадна і вільготна.
Ны дваре дужа ёдка, ныпряні кажух. Маластоўка Краснап. Сеньні дужа ёдка. Кісялёва Буда Краснап. @ёкат, -у, м. Іката, ікаўка [і якатанне], стогн.
Прамерз я, дык ёкыт прыняў - ніяк ні магу ўстрымацца. Негін Касцюк. @ёкаць, дзеясл. Ікаць.
Мне як станіць холадна, дык і пачынаеш ёкаць. Канічы Касцюк. @ёкыт, -у, м. Іката, стогн, якатанне.
Ня столькі тэй болі, як ёкыту. Залесавічы Крыч. @ёлка, -і, ж. Елка, ель.
Нардом абторкылі ёлкымі. Маластоўка Краснап. Узыбраўся на ёлку ды лумаіць веткі. Паўлавічы Клім. @ёлкій, прым. Ёлкі, прагорклы.
Масла ёлка, есьць ня можна. Брылёўка Краснап. @ёлкьісьць, -і, ж. Ёлкасць, гарката [прагоркласць].
На мой смак, у етым масьлі ёсьць ёлкысьць: нясьвежыя яно. Лешчынка Мсцісл. @ёлуп, -а, м. Ёлуп, дурань.
Ёлуп ты сьляпы, куды ты прэсься? Парадзіна Мсцісл. Што ты, ёлуп, рот разьзявіў - варона ўляціць! Сохана Мсцісл. @ёлупінь, -пня, м. Ёлуп, дурань.
Разі ты зьдзелыіш, як людзі, ёлупінь бізгаловый. Высокі Бор Краснап. @ёлычка, -і, ж.
1. Памянш. ад ёлка.
2. бат. Хвошч палявы.
Зь етыга туўкачыка вырысьціць ёлычка. Хвёдараўка Краснап. @ёмка, прысл. Ёмка [зручна].
Няёмка нейк у руках дзіржаць: усё выкручвыіцца. Залачова Мсцісл. @ёмкій, прым. Ёмкі [зручны].
Грабільніца няёмкыя. Хвёдараўка Краснап. @ён, яго, займ. Ён.
Ён памеўся прыехаць як жа ня прыедзе? Палуж Краснап. Ён дужа па многа есьць. Слаўнае Мсцісл. Там Міхасічка йдзець, // А ён бабу вядзець. З нар. песні, М.Г. 1. @ёрзыць, дзеясл. Ёрзаць, неспакойна сядзець.
Дос табе ёрзыць, ніпаседа, хуць бы ты троху пысядзеў спакойна. Лешчынка Мсцісл. @ёсьць, дзеясл. Ёсць.
Ёсьць у мяне бацька й матка. Сохана Мсцісл. Цяпер рэдка ўжо носюць пістоны, алі ж ёсьць. Палуж Краснап. Ці ёсьць у вас чорныя гузікі? Ёсьць. Навашоўкі Раснян. @ёўня, -і, ж. Ёўня, частка гумна [будынак у гумне] з печчу, дзе сушацца снапы.
Наша ёўня сушыць хырашо і ўмішчаіць пяцьсот снапоў. Канічы Касцюк. Зачыні ёўню. Вародзькава Крыч. Наша ёўня бальшая, там можна столькі пасушыць снапоў, што за дзень не змалоціш. Пірагова Мсцісл. @о, выкл. О, ого.
О-о, ты ў нас вялікі пан! Мсціслаў. @облік, -а, м. Аблічча.
У твайго тыварыша облік красівый. Гусарка Клім. @обык, прысл. Побач.
Обык зь ім ідзець яго жонка, а 'дзаду - цешча. Мсціслаў. @ого, выкл. Ого!
Ого, якей ты храбрый у запічку! Ганнаўка Клім. Ого, якую кырываху ён за жонку ўзяў! Горкі Краснап. @ого-го, выкл. Ого-го (выказвае здзіўленне).
Ого-го, што ты там бачыў! Гусарка Клім. @огнік, -а, м. Вогнік, болькі на губах і барадзе.
Огнік пы барадзе пашоў - прыстудзілась нейдзе. Гаўрыленка Бялынкав. @одгаласк, -а, м. Адгалосак, рэха.
Як крыкніш у лесі, дык усюдых рыздаецца одгаласк. Людагошч Мсцісл. @о-ё-ёй, выкл. Оёй (выказвае здзіўленне, боль, смутак).
О-ё-ёй! Якей вісокій дом! О-ё-ёй! Што мне рабіць? Палуж Краснап. @оей, выкл. Ай (выказвае боль, страх).
Оёй, ратуйце! Ён мяне заб'ець! ІІІэвялёўшчына Мсцісл. @ой, выкл.
1. Ой.
Ой, якей ён пастылы! Відзіць яго ні магу. Ой, ікая ж ты румза! Хвёдараўка Краснап.
2. Ого.
Матруна наша, ой, ікая пявуньня. Маластоўка Краснап. @ойчынька, -а, м. Татухна, ойчанька.
А што жы вам, гусычкі, да таго? // Есьць у мяне ойчынька длі таго. З нар. песні. Зарэчча Мсцісл. @окліп, прысл. Верхі, вярхом.
Сеў окліп на жэрдку і ездзіць, як ны кані. Багацькаўка Мсцісл. @опадзь, -і, ж. [Апад], апалыя грушы ці яблыкі.
Ета ж грушы нязрелыя, ета - опадзь, іх чырвяк пыдтачыў, дык яны і ўпалі, а вы іх ядзіцё. Самацэвічы Касцюк. @опіс, -у, м. Вопіс, бранне на рахунак, апісванне.
Прыехыла міліцыя, будзіць опіс маімасьці рабіць. Азерцы Клім. @осхлый, прым. Сухарлявы, худы.
Ён толькі осхлый, а так - здаровый чылавек. Асмолавічы Мсцісл. @осьці, -ёй, мн. л. Восці.
Вазьмі осьці, пойдзем рыбы пыглядзім, мо што й заб'ём. Каробчына Мсцісл. @от, выкл. Вось!
От табе й штука! Палуж Краспап. От табе й на! Сохана Мсцісл. @отліг, -у, м. Адліга.
Пысьля марозу ныстаў отліг. Жэраціно Мсцісл. @ото, выкл. Вот.
Ото ж ты яму даў, як заяц кабыле. Дубровіцы Клім. @отпуст, -у, м. Адпушчэнне.
Раньшы да отпусту хадзілі ў Тупічына, ля Мсьціслаўля, там быў нымастыр. Юркаўка Крыч. @ох, выкл. Ох.
Ох, брат, ты й сьмікаліст! Хвёдараўка Краспап. @охці, выкл. Вохці.
Охці мне! Што цяпер рабіць буду? Асмолавічы Мсцісл. @ошуст, -а, м. Ашуканец, жулік, машэннік.
Еткій ошуст каго ні спыдманіць! Стары Дзедзін Міласл. @фабрыка, -і, ж. Фабрыка.
Трапушнік зьбіраець трапкі і адпраўляець іх ны фабрыку. Міцькаўшчына Мсцісл. @файна, прысл. Добра, прыгожа.
Твой сьпінжак файна пашыт. Канахоўка Клім. @файный, прым. Добры, прыгожы.
Во файный замочык, і заклёпык ня відна. Хвёдараўка Краснап. @фальбоны, -аў, мн. л. Фальбоны.
Дзяўчына пашыла сабе з фальбонымі сукенку. Машавая Бялынкав. @фаля, -і, ж. Дама, назва карты.
Ета мыя трафовыя фаля, а ў цябе была бубновыя. Горня Хоцім. @фантніна, -ы, ж. Хусціна.
Дай мне якую фантніну накрыцца ад мух. Куркаўшчына. Мсцісл. @фанты, -ыў, мн. л. Фанты, гульня.
Дывайця будзім гуляць у фанты. Шарэйкі Касцюк. @фарба, -ы, ж. Фарба.
Навошта табе столькі фарбы, што ты будзіш фарбуваць? Ушакі Чэрык. @фарботы, -ыў, мн. л. Вязаныя ручным спосабам карункі.
Я зьвізала фарботы к абрусу. Буліна Касцюк. Кохта з фарботамі. Камароўка Крыч. Дзяўчына візала фарботы. Курманава Мсцісл. @фарбываць, дзеясл. Фарбаваць.
Думаю занесьць к сінельніку фарбываць спадніцу. Ушакі Чэрык. Хацела фарбываць пряжу, ды фарбы німа ў кыпірацыі. Мсціслаў. @фарнабікс, -у, м. Праборка, пагроза.
Дай яму за ета фарнабіксу, штоб ён памітываў. Сутокі Мсцісл. Я табе калі дам фарнабіксу, дык ты й сваіх ні пызнаеш. Куркаўшчына Мсцісл. @фасоля, -і, ж. бат. Фасоля.
Ны гародзе расьце фасоля і гарох. Залессе Касцюк. @фацера, -ы, ж. Кватэра.
Завёз хлопчыка ў горыд вучыцца і пыставіў ны фацеру ды знакомых. Парадзіна Мсцісл. @Федзя, -і, м. Уласнае імя, памянш. ад Фёдар.
У Федзі ёсьць харошыя карцінкі. Шарэйкі Касцюк. @Фёдыр, -а, м. Уласнае імя Фёдар.
Змусьціцель ты, Фёдыр, майго хлыпца зьвёў, у дваре ня можыць і часу быць. Канічы Касцюк. @Фёкла, -ы, ж. Уласнае імя Фёкла.
Пёклу ў школі вучыціль завець Фёкла. Міцькаўшчына Мсцісл. @фігура, -ы, ж.
1. Фігура, выверт бараною, які робяць на паласе, калі канчаюць баранаваць.
Дос ужо скырадзіць, дзелый фігуру і паедзім! Хвёдараўка Краснап.
2. Фіга.
На табе фігуру за ета! Брылёўка Краснап. @філёнка, -і, ж. Філёнка, палавінка дзвярэй.
У дзьверы адна філёнка гатова, цяпер другую буду дзелыць. Журбін Бялынкав. @філёнчыстый, прым. Філёнчасты, зроблены з філёнак, на дзве палавіны.
У хаці ў яго філёнчыстыя дзьверы - сам масьцір, ды дзіва што зьдзелыў. Хвёдараўка Краснап. @філепіца, -ы, ж. Мокры снег з ветрам.
Ны дваре тыкая філепіца, што проста вочы заліпляя. Барысавічы Клім. @фіранка, -і, ж. Фіранка.
Прыбрала хату, мост вымыла, чыстыя фіранкі павесіла. Пірагова Мсцісл. Фіранкі ўжо гразныя на вокнах, нада іх памыць. Барысавічы Клім. @флячкі, -ыў, мн. л. Піражкі, начыненыя фаршам з кішак.
Я дужа люблю флячкі, ды кішок німа, німа з чаго зрабіць. Залессе Касцюк. @фольварк, -а, м. Фальварак, невялікі маёнтак.
У фольварку новы рындатыр. Нашкавічы Мсцісл. @форма, -ы, ж. Форма.
Надзівай лапці на сугакі, каб мелі харошую форму. Слаўнае Мсцісл. @франт, -а, м. Франт, зухаваты хлапец.
Янка, як адзеўся, дык проста франт. Палуж Краснап. @франтон, -а, м. Франтон.
Будзім пуню рубіць у лімягі з франтоным. Брылёўка Краснап. @фрэнч, -а, м. Фрэнч, пінжак адмысловага крою.
Хлопіц жаніцца задумаў - пашыў сабе файны фрэнч. Дарагая Крыч. @фуганіць, дзеясл. Габляваць фуганкам.
Што ён там фуганя? Хвёдараўка Краснап. Дошкі на дзьверы нада фуганіць. Канахоўка Клім. @фуганык, -нка, м. Фуганак, вялікі гэбаль.
Пыдай сюды фуганык, нада дошкі пафуганіць. Хвёдараўка Краснап. @фукнуць, дзеясл. Фукнуць, дзьмухнуць.
Пылажы ны далонь ету пушынку, фукні, дык іна і пыляціць. Ушакі Чэрык. @фукульцяпіста, прысл. Спрытна.
Фукульцяпіста ета ў яго вышла. Хвёдараўка Краснап. @фукульцяпістый, прым. Здольны, спрытны.
Ён хлопіц дужа фукульцяпістый. Вербеж Чэрык. Ат! Ён нейкій ні фукульцяпістый, нічога ня ўмея. Хвёдараўка Краснап. @фурман, -а, м. Фурман.
Нынялі сабе фурмына ехыць ны станцыю. Сохана Мсцісл. @фуртавіна, -ы, ж. [Мяцеліца], пурга, завея, бура.
Ны дваре нейкыя фуртавіна ўзьнілася, проста носа высунуць нільзя. Палуж Краснап. @фуфайка, -і, ж. Вязаная цёплая кашуля.
Надзень фуфайку, цяплей будзець. Клімавічы. @фыбра, -ы, ж. Малярыя.
У мяне, верна, фыбра - нешта то холадна, то жарка робіцца. Мсціслаў. @фэ, выкл. Фэ.
Фэ! Тухліць падлаю. Старае Сяло Мсцісл.