##ShortTitle: Матэматычная энцыклапедыя ##LongTitle: Матэматычная энцыклапедыя ##FrontpageTitle: Матэматычная энцыклапедыя ##ExpandArticle: true ##Type: enc ##TitleNote: частка - біяграфіі ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Матэматычная энцыклапедыя. Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8

Разьдзелы:
 Беларускія матэматыкі  

 Замежныя матэматыкі  

Энцыклапедыя змяшчае блізу 2500 артыкулаў па розных галінах матэматыкі і яе дастасаваннях. Да асноўнага матэрыялу дадаюцца біяграфічныя даведкі пра знакамітых замежных матэматыкаў і вядомых беларускіх навукоўцаў - дактароў фізіка-матэматычных і педагагічных навук па спецыяльнасці методыка матэматыкі. Дадатак складаюць беларуска-ангельскі і расейска-беларускі слоўнікі матэматычных тэрмінаў і тэрміналагічных словазлучэнняў. Для навукоўцаў, выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў і аспірантаў. Будзе карысная таксама студэнтам і школьнікам.
##HTMLDescription_END ##Chapter: 1. Беларускія матэматыкі @

Абрашын Вячаслаў (н. 22.07.1943, г. Ржэў Цвярской вобл., Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1979, Да тэорыі рознасцевых схемаў для нелінейных нестацыянарных раўнанняў матэматычнай фізікі), праф. (1981). Скончыў БДУ (1966). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па вылічальнай матэматыцы і матэматычным мадэляванні. Развіў тэорыю нелінейных рознасцевых схемаў для дыферэнцыяльных раўнанняў у частковых вытворных, распрацаваў эканамічныя метады развязання мнагамерных задач матэматычнай фізікі. Прэмія Савета Міністраў СССР (1986).

Тв.: О некоторых разностных схемах для задач лучистой теплопроводности // Докл. АН СССР. 1976. Т. 230, № 4; Об устойчивости разностных схем многокомпонентного метода переменных для параболических уравнений и систем // ДУ. 1999. Т. 35, № 2; Об одном классе разностных методов решения уравнений Навье-Стокса // Изв. вузов. Сер. Математика. 1999. № 5.

@

Агееў Сяргей (н. 22.03.1957, г. Варонеж, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1996, Характарызацыя G-прастораў), праф. (1999). Скончыў МДУ (1979). Працуе ў Берасцейскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па геаметрычнай тапалогіі. Развязаў праблему тапалагічнай будовы кампакта Банаха-Мазура, класіфікаваў G-прасторы і прасторы для вольных дзеянняў у сувязі з гіпотэзай Гільбэрта-Сміта.

Тв.: Классифицирующие пространства для свободных действий и гипотеза Гильберта-Смита // Матем. сб. 1992. Т. 183, № 1; Топологические доказательства теоремы Келлера и ее эквивариантной теории // Изв. РАН. Сер. матем. 1993. Т. 57, № 3; О гомеоморфности компакта Банаха-Мазура и Гильбертова куба // Усп. матем. наук. 1998. Т. 53, вып. 1.

@

Амелькін Уладзімір (н. 03.04.1943, г. Наманган, Узбекістан), д-р фізіка-матэматычных навук (1997, Перыядычныя рухі дзвюхмерных дынамічных сістэм), праф. (1997). Скончыў Магілеўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1965). Працуе ў БДУ. Навуковыя працы па дыферэнцыяльных раўнаннях. Распрацаваў метады развязання праблемы ізахроннасці і праблемы класіфікацыі лімітавых цыклаў для адвольных дынамічных сістэм, знайшоў канструктыўныя крытэры існавання, кратнасці і ўстойлівасці ізаляваных перыядычных рухаў.

Тв.: К вопросу об изохронности центра двумерных аналитических дифференциальных систем // ДУ. 1977. Т. 13, № 6; Нелинейные колебания в системах второго порядка. Мн., 1982 (разам з М.Лукашэвічам і А.Садоўскім); Об условиях существования предельных циклов двумерных автономных систем дифференциальных уравнений // ДУ. 1995. Т. 31, № 12.

@

Антаневіч Анатоль (н. 09.01.1942, в. Мелаватка Валгаградскай вобл., Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1989, Метад функцыянальных раўнанняў у тэорыі краявых задач), праф. (1991). Скончыў БДУ (1963), дзе і працуе. Навуковыя працы па функцыянальным аналізе і дыферэнцыяльных раўнаннях. Распрацаваў новы падыход у даследаванні функцыянальна-дыферэнцыяльных раўнанняў і нелакальна-краявых задач, заснаваных на вывучэнні адпаведных аператарных алгебраў. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993).

Тв.: Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984 (разам з Я.Радынам); Нелинейные дифференциальные уравнения: операторный подход. Мн., 1988; Functional differential equations: I.C.-theory. New York, 1994. V. 1 (разам з А.Лебедзевым); 1998. V. 2 (разам з А.Лебедзевым і М.Белавусавым).

@

Бабкоў Уладзімір (н. 31.10.1936, в. Папаратнае Гомельскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1996, Аднакрокавыя метады лікавага развязання сістэм), праф. (1989). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. Навуковыя працы па вылічальнай матэматыцы. Распрацаваў прыярытэтны падыход да пабудовы многаэтапавых вылічальных алгарытмаў з выбіральным прынцыпам апраксімацыі рознамаштабавых гармонік лінейнага набліжання пры развязанні праблемы лікавага адлюстравання памежавага пласта і пераходных працэсаў з лакальнай няўстойлівасцю. Дзяржаўная прэмія БССР (1978).

Тв.: Вычислительные методы. Т. 1. М., 1977; Начала теории вычислительных методов. Мн., 1982 (разам з У.Крыловым і П.Манастырным); О построении методов численного решения систем обыкновенных дифференциальных уравнений // ДУ. 1995. Т. 29, № 7.

@

Багданаў Юры (08.12.1920, г. Вялікія Лукі Пскоўскай вобл., Расея - 07.12.1987), д-р фізіка-матэматычных навук (1966, Даследаванне дыферэнцыяльных сістэм з дапамогай абагульненых характарыстычных лікаў), праф. (1968). Скончыў ЛДУ (1956). З 1958 г. працаваў у БДУ. Асноўныя працы па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў і методыцы выкладання матэматыкі. Развіў тэорыю даследавання сістэм дыферэнцыяльных раўнанняў з дапамогай абагульненых характарыстычных лікаў. Буйны спецыяліст па методыцы выкладання матэматыкі ў ВНУ. Аўтар 6 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

Тв.: Лекции по математическому анализу. Мн., 1974. Ч. 1; 1978. Ч. 2; Лекции по дифференциальным уравнениям. Мн., 1977; Дифференциальные уравнения. Мн., 1983.

@

Бараноўскі Яўген (н. 09.08.1924, в. Постынь Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1982, Цэлалікавае прывядзенне рэпераў Зеленга, прымітыўныя паралелоэдры, кратавыя накрыцці), праф. (1983). Скончыў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1951). Працуе ў Іванаўскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па геаметрыі лікаў. Распрацаваў новыя метады тэорыі дадатных квадратовых формаў, тэорыю накрыцця эўклідавых прастораў роўнымі шарамі.

Тв.: Симплексы L-разбиений евклидовых пространств // Матем. заметки. 1971. Т. 10, № 6; Разбиение евклидовых пространств на L-многогранники некоторых совершенных решеток // Труды Матем. ин-та им. В.А.Стеклова. 1991. Т. 196; The perfect lattices Г(An) and the covering density of Г(A9) // Europ. Journal Combinatorics. 1994. V. 15.

@

Барбашын Яўген (17.01.1918, с. Уінскае Пермскай вобл., Расея - 05.07.1969), д-р фізіка-матэматычных навук (1951, Метад сячэнняў у тэорыі дынамічных сістэм), праф. (1951), акад. АН БССР (1966). Скончыў Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт (1940). З 1966 г. працаваў ў Інстытуце матэматыкі АН БССР, адначасова ў БДУ. Навуковыя даследаванні па дыферэнцыяльных раўнаннях, тапалогіі і дастасоўнай матэматыцы. Распрацаваў новыя эфектыўныя метады пабудовы функцый Ляпунова, тэорыю стабілізацыі сістэм са зменнай структурай. Дзяржаўная прэмія СССР (1972).

Тв.: Введение в теорию устойчивости. М., 1967; Динамические системы с цилиндрическим фазовым пространством. М., 1969 (разам з В.Табуевай); Функции Ляпунова. М., 1970.

@

Беняш-Крывец Валер (н. 28.02.1961, г. Наваградак Гарадзенскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (2001, Мнагастайнасці рэпрэзентацый конца спароджаных групаў і свабодныя здабыткі групаў з аб'яднанай падгрупай). Скончыў БДУ (1983). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па камбінаторнай тэорыі групаў і тэорыі рэпрэзентацыі групаў. Распрацаваў новыя метады ў тэорыі рэпрэзентацый конца спароджаных групаў.

Тв.: Representation varieties of the fundamental group of compact orientable surfaces // Israael Journal of mathematics. 1996. V. 93; Многообразия представлений фундаментальных групп компактных неориентируемых поверхностей // Матем. сб. 1997. Т. 188, № 7; О разрешимости конечно порожденных групп в свободное произведение с объединенной подгруппой // Матем. сб. 2001. Т. 192, № 2.

@

Берасневіч Віктар (н. 23.03.1971, г.п. Узда Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (2001, Дыяфантавы набліжанні і тэарэма Хінчына). Скончыў БДУ (1993). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новыя метады доказу законаў нуля-адзінкі ў метрычнай тэорыі дыяфантавых набліжанняў, атрымаў дакладныя вынікі аб набліжаннях рэчаісных лікаў алгебраічнымі і для дыяфантавых набліжанняў на мнагастайнасцях у эўклідавай прасторы.

Тв.: On a metrical theorem of W.Schmidt // Acta Arithmetica. 1996. V. 75, N 3; On approximation of real numbers by real algebraic numbers // Acta Arithmetica. 1999. V. 90, N 2; Аналог теоремы Хинчина-Грошева для кривых в Rn // Докл. НАН Беларуси. 2000. Т. 44, № 3.

@

Бернік Васіль (н. 09.01.1947, в. Слабада-Пырашаўская Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1986, Метрычная тэорыя дыяфантавых набліжанняў залежных велічынь і памернасць Хаўсдарфа), праф. (1992). Скончыў БДУ (1970). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новы метад ацэнак памернасці Хаўсдарфа мностваў рэчаісных і камплексных лікаў з зададзенай мерай трансцэндэнтнасці. Прэмія НАН Беларусі (1999).

Тв.: Диофантовы приближения и размерность Хаусдорфа. Мн., 1988 (разам з Ю.Мельнічуком); О точном порядке приближения нуля значениями целочисленных многочленов // Acta Arithmetica. 1989. № 53; Diophantine analysis on manitolds. Cambridge University Press, 1999 (разам з М.Додсанам).

@

Борухаў Валянцін (н. 17.07.1947, в. Новая Аляксандраўка Магілеўскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1997, Структурныя ўласцівасці лінейных адкрытых дынамічных сістэм. Метад бінарных лінейных дачыненняў). Скончыў Магілеўскі педагагічны інстытут. Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па дыферэнцыяльных раўнаннях і матэматычнай тэорыі кіравання. Распрацаваў новы падыход у даследаванні структурных уласцівасцяў лінейных дынамічных кіравальных сістэм.

Тв.: Обращение линейных инвариантных во времени динамических систем с распределенными параметрами // Автоматика и телемеханика. 1982. № 5; Обратная спектральная задача Штурма-Лиувилля в теории реализации линейных динамических систем // Автоматика и телемеханика. 1994. № 4; Грассмановы многообразия и пары линейных отношений в теории дескрипторных динамических систем // ДУ. 1997. Т. 33, № 5.

@

Булдык Георгі (н. 01.04.1946, в. Церабастынь Гарадзенскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1997, Фармаванне матэматычнай структуры эканаміста ў ВНУ). Скончыў БДУ (1969). Працуе ў БДЭУ. Навуковыя працы па дыферэнцыяльных раўнаннях і методыцы выкладання матэматыкі. Распрацаваў дыдактычную сістэмную мадэль фармавання матэматычнай культуры эканаміста ў ВНУ, методыку выкарыстання матэматычных метадаў і вылічальнай тэхнікі пры даследаванні эканамічных працэсаў.

Тв.: Интегральные кривые дифференциального уравнения (1 + x) yy' = P4(x) + P2(x) y + δy2, имеющие центр // ДУ. 1982. Т. 10, № 7; Динамические модели в экономических исследованиях. Мн., 1995. Ч. 1-2; Статистическое моделирование и прогнозирование. Мн., 1997.

@

Бурстын Цэлясцін (28.01.1888, г. Тарнопаль (Галіцыя) - 21.10.1938), д-р філасофіі (1912), акад. АН БССР (1931), праф. (1929). Скончыў Венскі ўніверсітэт (1911). З 1929 г. працаваў у БДУ, з 1931 г. дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. Навуковыя працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі, дыферэнцыяльных раўнаннях, алгебры. Разам з Э.Гурса і Э.Картанам распрацаваў тэорыю супольнасці сістэм дыферэнцыяльных раўнанняў Пфафа. Даказаў фундаментальную тэарэму аб укладанні рыманавай прасторы ў эўклідаву. Напісаў адзін з першых падручнікаў для ВНУ па дыферэнцыяльнай геаметрыі на беларускай мове.

Тв.: Матэматычныя працы. Мн., 1933; Курс дыферэнцыяльнай геаметрыі. Мн., 1933; Фізічныя метады матэматыкі. Мн., 1933.

@

Вараб'ёў Мікалай (н. 21.06.1951, в. Кашалёўка Магілеўскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1998, Развіццё лакальнага метаду Хартлі ў тэорыі концых развязальных групаў), праф. (1999). Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1972). Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па тэорыі концых групаў. Апісаў радыкальныя класы і іх перасячэнні, даў крытэры фармацыйнасці радыкальных класаў; даказаў існаванне лакальных здабыткаў нелакальных фармацый.

Тв.: Локальность разрешимых наследственных классов Фиттинга // Матем. заметки. 1992. Т. 51, вып. 3; On locett's conjecture for finite groups // Tsukuba J. Math. 1994. V. 18, № 1 (разам з А.Грытчуком); О предположении Хоукса для радикальных классов // Сиб. матем. журн. 1996. Т. 37, № 6.

@

Васілевіч Юры (н. 04.05.1950, в. Селаўшчына Берасцейскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1992, Трохмерная задача тэорыі пругкасці і тэрмапругкасці для артатропнай прасторы), праф. (1996). Скончыў БДУ (1972). Працуе ў БДПА. Навуковыя працы па развязанні межавых задач для пругкіх анізатропных целаў. Распрацаваў новыя метады атрымання дакладных развязкаў асноўных межавых задач лінейнай тэорыі пругкасці і тэрмапругкасці для анізатропнай паўпрасторы.

Тв.: Об условиях существования некоторых представлений решений задач теории упругости для ортотропного тела // Изв. АН СССР. Сер. Механика твердых тел. 1989. № 1 (разам з І.Прусавым); Давление штампа эллиптической формы в плане на ортотропное полупространство // Прикладная механика. 1990. Т. 26, № 12; Проблемы создания и применения систем рекуперации энергии // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 2000. № 2 (разам з А.Чыгаравым, А.Хаменкам).

@

Волкаў Васіль (н. 14.02.1961, в. Дубрава Віцебскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (2000, Лікавае мадэляванне нелінейнай хвалевай дынамікі аптычных сістэм). Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1983). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па вылічальных метадах матэматычнай фізікі. Пабудаваў і даследаваў метады лікавага аналізу нелінейнай хвалевай дынамікі і развязання на іх падставе шэрагу задач нелінейнай оптыкі і лазернай фізікі.

Тв.: Итерационные методы для стационарных задач встречного взаимодействия оптических волн в нелинейных средах // ДУ. 1998. Т. 34, № 7; Evolution of femtosecond solitons in a cubic medium with a two-component relaxing nonlinearity // Optics Communications. 1998. V. 155 (разам з А.Афанасьевым, Е.Доктаравым, Р.Уласавым); Special instability of counterpropagating waves in nonlinear DFB-structure // Phys. Rev. A. 1999. V. 60, N 3 (разам з А.Афанасьевым, Е.Талкачовай).

@

Вядзернікаў Васіль (11.02.1919, г. Ліпецк, Расея - 16.03.1991), д-р фізіка-матэматычных навук (1968, Сіметрычныя прасторы, нармалізаваныя і спалучаныя злучэнні), праф. (1970). Скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт (1941). З 1969 г. працаваў у БДУ. Навуковыя працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі. Распрацаваў новыя метады ў тэорыі абагульненага метаду нармалізацый, па агульный тэорыі спалучальных злучэнняў і тэорыі аднародных прастораў.

Тв.: Об одном специальном классе однородных пространств // Изв. вузов. Сер. Математика. 1972. № 12; φ-структуры в главных G-расслоениях // ДАН БССР. 1973. Т. 17, № 8; Дифференциальная геометрия. Мн., 1982.

@

Габасаў Рафаіл (н. 17.12.1935, г. Магнітагорск, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1970, Матэматычныя пытанні аптымізацыі сістэм кіравання), праф. (1971). Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут (1957). З 1968 г. працуе ў БДУ. Навуковыя працы прысвечаны якаснай тэорыі аптымальнага кіравання, метадам аптымізацыі. Распрацаваў канструктыўныя метады развязання экстрэмальных задач, пабудаваў пазіцыйныя развязкі задач аптымальнага кіравання ва ўмовах нявызначанасці.

Тв.: Особые оптимальные управления. М., 1973 (разам з Ф.Кірылавай); Методы линейного программирования. Мн., 1977-80. Ч. 1-3 (разам з Ф.Кірылавай); Конструктивные методы оптимизации. Мн., 1984-98. Ч. 1-3 (разам з Ф.Кірылавай).

@

Гайшун Іван (н. 29.09.1946, в. Пятровічы Магілеўскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1984, Даследаванне задач якаснай тэорыі цалкам развязальных раўнанняў), праф. (1992), чл.-кар. (1989), акад. (1991) НАН Беларусі. Скончыў БДУ (1969). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі, з 1992 г. - дырэктар. Навуковыя працы па дыферэнцыяльных раўнаннях, тапалагічнай дынаміцы і ўстойлівасці абстрактных дынамічных сістэм. Распрацаваў тэорыю мнагамерных дыферэнцыяльных раўнанняў, многапараметрычных дыферэнцыяльна-рознасцевых і дыскрэтных сістэм, якія ўзнікаюць у квантавай тэорыі поля, статыстычнай гідрадынаміцы.

Тв.: Полностью разрешимые многомерные дифференциальные уравнения. Мн., 1983; Линейные уравнения в полных производных. Мн., 1989; Многопараметрические системы управления. Мн., 1996.

@

Гардон Валер (н. 03.03.1945, г. Падольск Маскоўскай вобл., Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1995, Эфектыўныя метады развязання задач тэорыі раскладаў для аднастайных сістэм). Скончыў БДУ (1967). Працуе ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэорыі раскладаў і экстрэмальных камбінаторных задач. Распрацаваў эфектыўныя метады развязання задач тэорыі раскладаў для аднастадыйных дэтэрмінаваных сістэм абслугоўвання. Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998).

Тв.: A Note on Optimal Assignment of Slack Due-Dates in Single-Machine Scheduling // Eur. J.Oper. Res. 1993. V. 70; Теория расписаний. Одностадийные системы. М., 1994 (разам з В.Танаевым, Я.Шафранскім); Scheduling Theory. Single-Stage Systems. Kluwer Academic Publishers, 1994 (разам з В.Танаевым, Я.Шафранскім).

@

Гарохавік Валянцін (н. 29.03.1949, в. Харошае Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1989, Выпуклыя і нягладкія задачы вектарнай аптымізацыі), праф. (1991), чл.-кар. НАН Беларусі (2000). Скончыў БДУ (1970). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі, адначасова ў БДУ. Навуковыя працы прысвечаны нелінейнаму аналізу, тэорыі аптымізацыі і аптымальным сістэмам кіравання. Распрацаваў метады апраксіматыўнага квазідыферэнцавання нягладкіх функцый і адлюстраванняў і на іх аснове атрымаў як неабходныя, так і дастатковыя ўмовы аптымальнасці першага і другога парадкаў для нягладкіх задач вектарнай аптымізацыі, у тым ліку і для задач аптымальнага кіравання з вектарным паказнікам якасці.

Тв.: Выпуклые и негладкие задачи векторной оптимизации. Мн., 1990; Piecewice affine functions and polyhedral sets // Optimization. 1994. V. 31, № 2 (разам з О.Зорка); Дифференцируемости мультиотображений в смысле Фреше // Труды Ин-та математики НАН Беларусі. 1998. Т. 1 (разам з П.Забрэйкам).

@

Гахаў Фёдар (19.02.1906, г. Чэркеск, Расея - 30.03.1980), д-р фізіка-матэматычных навук (1942, Краявыя задачы тэорыі аналітычных функцый і сінгулярныя інтэгральныя раўнанні), праф. (1943), акад. АН БССР (1966). Скончыў Казанскі ўніверсітэт (1930). У 1961-76 гг. працаваў у БДУ. Навуковыя працы па краявых задачах аналітычнай функцыі і сінгулярных інтэгральных раўнаннях. Даў закончаны развязак асноўнай краявой задачы аналітычных функцый (задачы Рымана), распрацаваў тэорыю інтэгральных раўнанняў з ядром Кашы.

Тв.: Вырожденные случаи особых интегральных уравнений с ядром Коши // ДУ. 1966. Т. 2, № 4; Краевые задачи. 3-е изд. М., 1977; Уравнения типа свертки. М., 1978 (разам з Ю.Чэрскім).

@

Громак Валер (н. 09.04.1950, г.п. Мір Гарадзенскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1992, Аналітычныя ўласцівасці развязкаў раўнанняў Пэнлевэ і іх дастасаванні), праф. (1994). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навуковыя працы прысвечаны аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Даследаваў аналітычныя ўласцівасці развязкаў раўнанняў Пэнлевэ і іх дастасаванні да раўнанняў матэматычнай фізікі.

Тв.: Аналитические свойства решений уравнений Пенлеве. Мн., 1990 (разам з М.Лукашэвічам); О трансцендентности пятого и шестого уравнений Пенлеве // ДУ. 1996. Т. 32, № 4; Об общем представлении решений уравнений Пенлеве // ДУ. 1997. Т. 33, № 5.

@

Груда Эдуард (28.11.1936, в. Данілавічы Гарадзенскай вобл. - 14.10.1997), д-р фізіка-матэматычных навук (1974, Даследаванне аналітычных уласцівасцяў развязкаў некаторых дыферэнцыяльных сістэм першым метадам Ляпунова), чл.-кар. НАН Беларусі (1984), праф. (1990). Скончыў БДУ (1959). Працаваў у Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Асноўныя працы па тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных раўнанняў. Пабудаваў і даследаваў шэраг метадаў пабудовы развязкаў дыферэнцыяльных, інтэгральных і інтэгра-дыферэнцыяльных раўнанняў і сістэм, пабудаваў тэорыю характарыстычных вектараў для сістэм Пфафа, распрацаваў тэорыю перыядычных развязкаў перыядычных дыферэнцыяльных сістэм у крытычных выпадках.

Тв.: К аналитической теории системы уравнений в полных дифференциалах // Докл. АН БССР. 1969. Т. 13, № 9; Аналоги основных теорем первого метода Ляпунова для систем Пфаффа // ДУ. 1979. Т. 15, № 4; Периодические решения периодических дифференциальных систем в общем критическом случае // ДУ. 1982. Т. 18, № 5.

@

Дабрушкін Уладзімір (н. 11.06.1949, г. Менск), д-р фізіка-матэматычных навук (1992, Лікава-аналітычны метад развязання пачаткова-краявых задач нестацыянарнай тэорыі пругкасці для клінападобных абсягаў). Скончыў БДУ (1971). Працаваў у Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі, з 1996 г. працуе ў ЗША. Навуковыя працы па дынамічнай тэорыі пругкасці. Пабудаваў і даследаваў уласцівасці pазвязкаў краявых задач тэорыі пругкасці і тэрмапругкасці ў абсягах з нягладкімі межамі.

Тв.: Решение второй краевой задачи теории упругости для полуполосы // ДУ. 1986. Т. 22, № 6; Краевые задачи динамической теории упругости для клиновидных областей. Мн., 1988; Приближенное вычисление одного класса интегро-дифференциальных выражений, описывающих распространение упругих волн // ППМ. 1993. Т. 57, вып. 2.

@

Дрыц Веніямін (н. 27.05.1955, в. Яблачына Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1992, Лікавае мадэляванне працэсаў распаўсюджвання аптычнага выпраменьвання ў нелінейных асяроддзях). Скончыў БДУ (1976). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па вылічальнай матэматыцы і матэматычным мадэляванні. Распрацаваў метады пабудовы эфектыўных лікавых алгарытмаў для развязання нелінейных задач матэматычнай фізікі. Метадамі матэматычнага мадэлявання правёў даследаванні шэрагу актуальных задач сучаснай нелінейнай оптыкі.

Тв.: Консервативные разностные схемы в задачах нелинейной оптики: I // ДУ. 1991. Т. 27, № 7; Консервативные разностные схемы в задачах нелинейной оптики: II // ДУ. 1992. Т. 28, № 7; Теория генерации лазера с РОС на динамической решетке с выжиганием инверсии населенности // Квантовая электроника. 1995. Т. 22, № 4.

@

Дудзін Аляксандар (н. 23.07.1953, г. Спаск-Дальні Прыморскага краю, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1992, Сістэмы масавага абслугоўвання са зменным рэжымам функцыянавання і іх аптымізацыя). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе. Навуковыя працы па выпадковых працэсах і іх аптымізацыі. Даследаваў і аптымізаваў працэсы масавага абслугоўвання са зменнымі размеркаваннямі імавернасцяў, якія задаюць структуру працэсу.

Тв.: Оптимальное назначение скорости обслуживания требований в многолинейной двухскоростной системе массового обслуживания // Автоматика и телемеханика. 1981. № 11; Практикум на ЭВМ по теории массового обслуживания. Мн., 1994; Queuing systems with passive servers // J. of applied Mathematics and Stochastic Analysis. 1996. V. 9, № 2.

@

Дымкоў Міхаіл (н. 16.10.1951, в. Каменныя Лавы Магілеўскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1998, Экстрэмальныя задачы ў многапараметрычных сістэмах кіравання). Скончыў БДУ (1973). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па матэматычнай тэорыі кіравання дынамічнымі сістэмамі. Распрацаваў новыя аператарныя метады аптымізацыі многапараметрычных сістэм і на іх аснове атрымаў аптымальны развязак лінейна-квадратовых і лінейных задач з абмежаваннямі.

Тв.: Задачи управления дискретно-непрерывной 2-D системой с промежуточными ограничениями // ДУ. 1977. Т. 33, № 12; Квадратичная задача минимизации в линейных 2-D системах управления // Автоматика и телемеханика. 1997. № 6; Optimality conditions for linear 2-D control systems with constrains // Applied Mathematics and Comput. Science. 1977. V. 45, № 2.

@

Еравенка Валер (н. 02.03.1950, г. Кіраў, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1996, Спектральныя і фрэдгальмавы ўласцівасці лінейных аператараў у банахавых прасторах), праф. (1996). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навуковыя працы прысвечаны функцыянальнаму аналізу, спектральнай і фрэдгальмавай тэорыі аператараў, дыферэнцыяльным раўнанням. Атрымаў абагульненні класічнай тэарэмы Вейля аб істотным спектры на новыя класы несамаспалучаных дыферэнцыяльных лінейных аператараў у лебэгавых прасторах і на аналітычныя функцыі ад абмежаваных лінейных аператараў у банахавых прасторах.

Тв.: О LP-существенных спектрах некоторых классов несамосопряженных обыкновенных дифференциальных операторов: I, II // ДУ. 1996. Т. 32, № 8, 9; Применение абстрактной теории возмущений к исследованию существенных спектров обыкновенных дифференциальных операторов в LP // ДУ. 1997. Т. 33, № 7; LP-essential spectral theory ordinary differential operators with almost constant coefficients // Mathematički Vesnik. 1997. V. 49.

@

Ерафеенка Віктар (н. 14.09.1946, г.п. Ганцавічы Берасцейскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1994, Метад тэарэм складання і тэорыя ўсярэдненых межавых умоваў у краявых задачах электрадынамікі), праф. (1996). Скончыў МДУ (1969). Працуе ў БДУ. Навуковыя працы па краявых задачах электрадынамікі і метадах матэматычнага мадэлявання ў электрадынаміцы. Здзейсніў сістэматызацыю тэарэм складання і атрымаў шэраг тэарэм складання для базісных электрамагнітных палёў. Распрацаваў метадалогію эквівалентных межавых умоваў электрадынамікі для тонкіх абалонак складанай матэрыяльнай структуры.

Тв.: Электромагнитные поля в экранизирующих оболочках. Мн., 1988 (разам з С.Апалонскім); Теоремы сложения. Мн., 1989; Эквивалентные граничные условия в электродинамике. СПб., 1999 (разам з С.Апалонскім).

@

Жук Яўген (н. 04.11.1968, г. Казельск Калужскай вобл., Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (2000, Устойлівасць у кластэр-аналізе мнагамерных назіранняў). Скончыў БДУ (1991), дзе і працуе. Навуковыя працы па тэорыі імавернасцяў і матэматычнай статыстыцы. Развязаў праблему ўстойлівасці ў кластэр-аналізе мнагамерных назіранняў, якая палягае ў стварэнні тэорыі рабаснасці, што дазволіла аналітычна даследаваць устойлівасць няяўных метадаў кластэр-аналізу.

Тв.: Кластер-анализ многомерных наблюдений с пропусками // Автоматика и телемеханика. 1997. № 12; Устойчивость в кластер-анализе многомерных наблюдений. Мн., 1998 (разам з Ю.Харыным); Робастность в кластер-анализе при наличии аномальных наблюдений // Автоматика и телемеханика. 1998. № 9.

@

Забрэйка Пётар (н. 03.02.1939, г. Варонеж, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1968, Даследаванні па тэорыі інтэгральных аператараў у ідэальных прасторах функцый), праф. (1968). Скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт (1961). Працуе ў БДУ. Навуковыя працы па нелінейным функцыянальным аналізе, набліжаных метадах, дыферэнцыяльных і інтэгральных раўнаннях. Распрацаваў алгарытм вылічэння індэкса асаблівых пунктаў вектарных палёў у канцамерных і бясконцамерных лінейных прасторах, тэорыю інтэгральных аператараў у ідэальных прасторах функцый і вектар-функцый, пабудаваў тэорыю нерухомых пунктаў у неметрызавальных прасторах.

Тв.: Геометрические методы нелинейного анализа. Мн., 1975 (разам з М.Краснасельскім); L2-теория линейных интегральных уравнений Фредгольма // ДУ. 1995. Т. 31, № 9; The fixed point theory and the Cauchy problem for partial differential equation // Труды Ин-та математики НАН Беларуси. 1999. Т. 1.

@

Забэла Леанід (н. 07.09.1947, г. Ворша Віцебскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1992, Метады развязання звыродных задач аптымальнага кіравання для дынамічных сістэм са спазненнем), праф. (1992). Скончыў БДУ (1970), дзе і працуе. Навуковыя працы па тэорыі аптымальнага кіравання. Распрацаваў новыя метады развязання звыродных задач аптымальнага кіравання для дынамічных сістэм са спазненнем.

Тв.: Исследование особых управлений в системах с запаздыванием с помощью новой формы матричных импульсов // ДУ. 1984. Т. 20, № 8; О полной наблюдаемости линейных нестационарных систем с последействием // Изв. АН СССР. Сер. Техн. кибернетика. 1985. № 3; Об условиях оптимальности в нелинейных инерционных управляемых системах с запаздыванием // ДУ. 1990. Т. 26, № 8.

@

Залескі Аляксандар (н. 17.01.1939, г. Менск), д-р фізіка-матэматычных навук (1978, Групавыя колцы і групавыя адзінкі асацыятыўных колцаў), праф. (1986), чл.-кар. НАН Беларусі (1991). Скончыў БДУ (1960). Працаваў у Інстытуце матэматыкі АН БССР, з 1997 г. працуе ў Англіі. Навуковыя працы па тэорыі лінейных і алгебраічных групаў, тэорыі колцаў, тэорыі інварыянтаў. Развязаў праблему Капланскага пра групавыя колцы, праблему Рэйса пра нётэрыны колцы. Даследаваў уласцівасці асаблівых элементаў у камплексных выяўленнях концых групаў тыпу Лі і ідэалах групавых колцаў лакальна-концых групаў.

Тв.: Об одном предположении Капланского // Докл. АН СССР. 1972. Т. 203, № 4; Фрагмент метризации разложения специальной унитарной группы над конечным полем // Изв. АН СССР. Сер. матем. 1990. Т. 54, № 1; Group rings of simple locally finite groups // Finite and locally finite groups. Kluwer; Dordrecht, 1995.

@

Залескі Барыс (н. 06.08.1953, г. Кяхта Бурацкай аўтаномнай рэспублікі, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1990, Дакладнасць гаўсавай апраксімацыі ў банахавых прасторах). Скончыў МДУ (1979). Працуе ў Інстытуце кібернетыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па лімітавых тэарэмах тэорыі імавернасцяў у функцыянальных прасторах. Пабудаваў шэраг непаляпшальных ацэнак дакладнасці набліжання ў цэнтральнай лімітавай тэарэме ў гільбэртавых і банахавых прасторах. Прэмія Ленінскага камсамола (1987).

Тв.: Вероятности больших уклонений в гильбертовом пространстве // Теория вероятностей и ее применения. 1989. Т. 34, вып. 4; Правильная оценка скорости сходимости в центральной предельной теореме в гильбертовом пространстве. М., 1989; Asymptotically precise estimate of the accuracy of Ganssian approximation in Hilbert space // Mult. Statistics and Probability. Academic Press. Inc. 1989 (дзве апошнія разам з В.Сазонавым і Ў.Ульянавым).

@

Звяровіч Эдмунд (н. 30.12.1936, ст. Нова-Уладзімірская Краснадарскага краю, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1973, Тэорыя двухэлементавых краявых задач на рыманавых паверхнях і яе дастасаванні), праф. (1977). Скончыў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1960). З 1975 г. працуе ў БДУ. Навуковыя працы па тэорыі краявых задач і іх дастасаваннях. Распрацаваў у квадратурах агульны развязак задачы Рымана на рыманавых паверхнях і выкарыстаў гэта ў плоскай тэорыі пругкасці. Распрацаваў метад лакальна-канформавага склейвання для развязання лінейных краявых задач на концых рыманавых паверхнях.

Тв.: Краевые задачи теории аналитических функций в гельдеровских классах на римановых поверхностях // Усп. матем. наук. 1971. Т. 26, вып. 1; Двухэлементные краевые задачи и метод локально-конформного склеивания // Сиб. матем. журн. 1973. Т. 14, № 1; Алгебраический метод построения основных функционалов римановой поверхности, заданной в виде конечнолистной накрывающей сферы // Сиб. матем. журн. 1987. Т. 28, № 6.

@

Іваноў Аляксандар (19.02.1919, г. Масква, Расея - 24.12.1964), д-р фізіка-матэматычных навук (1958, Аналітычнае даследаванне цеплаправоднасці ў цвёрдых целах метадамі аперацыйнага злічэння некалькіх зменных). Скончыў Маскоўскі чыгуначны інстытут (1941). З 1959 г. працаваў у Інстытуце матэматыкі АН БССР. Асноўныя працы прысвечаны тэорыі цеплаправоднасці, концым інтэгральным пераўтварэнням. Распрацаваў канструктыўныя метады развязання мнагапластавых задач матэматычнай фізікі з дапамогай пераўтварэння Ляпляса і матрыц Грына. Адзін з ініцыятараў стварэння ў Беларусі часопіса «Дыферэнцыяльныя раўнанні».

Тв.: Задача теплопроводности для ограниченного двухслойного стержня при наличии несовершенного контакта между слоями // Изв. вузов. Сер. Энергетика. 1960. № 1; Применение матрицы Грина к решению краевых задач для системы уравнений // Весці АН БССР. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1962. № 3 (разам з С.Гайдуком); Об одной задаче на сопряжения уравнений параболического и гиперболического типа // Докл. АН БССР. 1964. Т. 8, № 9.

@

Іваноў Яўген (18.12.1924, г. Арэнбург, Расея - 03.07.1985), д-р фізіка-матэматычных навук (1968, Дыфракцыя электрамагнітных хваляў на некаторых складаных перашкодах), праф. (1970), чл.-кар. АН БССР (1977). Скончыў БДУ (1956). Працаваў у Інстытуце матэматыкі АН БССР, у БДУ. Навуковыя працы па тэорыі дыфракцыі хваляў. Распрацаваў метад строгага развязання задач дыфракцыі хваляў на некалькіх целах правільнай геаметрычный формы, заснаваны на выкарыстанні тэарэм складання для элементарных хвалевых функцый.

Тв.: Дифракция электромагнитных волн на двух телах. Мн., 1968; Смешанная задача о дифракции горизонтального магнитного диполя на диске и отверстии в плоском экране, разделенных различными средами // ДУ. 1985. Т. 21, № 5; Общая задача о дифракции плоской электромагнитной волны, наклонно падающей на круговой диск, лежащий на границе раздела двух сред // ДУ. 1985. Т. 21, № 12.

@

Ізобаў Мікалай (н. 23.01.1940, в. Красыні Віцебскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1979, Да тэорыі характарыстычных паказнікаў Ляпунова лінейных і квазілінейных дыферэнцыяльных сістэм), праф. (1992), чл.-кар. (1980), акад. (1994) НАН Беларусі. Скончыў БДУ (1965). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па звычайных дыферэнцыяльных раўнаннях і тэорыі ўстойлівасці. Атрымаў крытэр устойлівасці паказнікаў Ляпунова, алгарытм іх вылічэння і ацэнку мінімуму. Развязаў прыватную, а ў некрытычным выпадку агульную задачу Ляпунова пра экспаненцыйную ўстойлівасць па лінейным набліжанні.

Тв.: Исследования в Беларуси по теории характеристических показателей Ляпунова и ее приложениям // ДУ. 1993. Т. 29, № 12; О временных последовательностях, реализующих характеристические и нижние характеристические векторы решений // ДУ. 1999. Т. 35, № 6; Множества Коппеля-Конти линейных систем // Труды Ин-та математики НАН Беларуси. 2000. Т. 4 (разам з Р.Прохаравай).

@

Кавалёў Міхаіл (Міхайлавіч) (н. 02.05.1947, в. Новая Вёска Віцебскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1992, Выпукла-матроідныя структуры ў дыскрэтнай аптымізацыі і эфектыўных градыентных алгарытмах), праф. (1994). Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе. Навуковыя працы па сістэмным аналізе, макраэканоміцы, інфармацыйных тэхналогіях. Распрацаваў шэраг кампутарных сістэм для аналізу, экспертызы і прагнозу ў эканоміцы.

Тв.: Дискретная оптимизация. Мн., 1977; Матроиды в дискретной оптимизации. Мн., 1987; Анализ финансового состояния банка. Мн., 1998 (разам з І.Шыбекай).

@

Кавалёў Міхаіл (Якаўлевіч) (н. 28.11.1959, в. Гадылёва Магілеўскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1999, Аптымальныя расклады абслугоўвання патрабаванняў партыямі). Скончыў БДУ (1982). Працуе ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па матэматычнай кібернетыцы. Распрацаваў новыя метады пабудовы паліномных алгарытмаў развязання задач дыскрэтнай аптымізацыі, знайшоў межы паліномнай развязальнасці ў задачах пабудовы аптымальных раскладаў. Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998).

Тв.: Минимизация взвешенной суммы запаздывающих требований при обслуживании одним прибором // Журн. вычисл. математики и матем. физики. 1991. Т. 31, № 1; A rounding technique to construct approximation algorithms for knapsack and partion type problems // Applied Mathematics and Computer Science. 1996. V. 6. Batch scheduling and due date assignment problem: an NP-hard case // Discrete Applied Mathematics. 1997. V. 80.

@

Калінін Анатоль (н. 23.03.1947, г. Бабруйск Магілеўскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1994, Асімптатычныя метады развязання ўзрушаных задач аптымальнага кіравання), праф. (1993). Скончыў БДУ (1970), дзе і працуе. Навуковыя працы па тэорыі аптымальных працэсаў. Прапанаваў адзіны падыход да пабудовы асімптотыкі развязкаў рэгулярна і сінгулярна ўзрушаных задач аптымальнага кіравання з прамымі абмежаваннямі на значэнні кіравальных уздзеянняў.

Тв.: Алгоритм асимптотического решения сингулярно возмущенной линейной задачи оптимального быстродействия // ПММ. 1989. Т. 53, вып. 6; Асимптотика решений возмущенных задач оптимального управления // Изв. РАН. Сер. Техн. кибернетика. 1994. № 3; Асимптотически оптимальный регулятор для линейной динамической системы, содержащей при производных параметры различных порядков малости // Изв. РАН. Сер. Теория и системы управления. 1997. № 4 (разам з І.Грыбкоўскім).

@

Каморнікаў Сяргей (н. 01.03.1959, в. Станькоў Гомельскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1996, Субнармальныя падгрупы ў тэорыі фармацый концых групаў), праф. (1997). Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1980), дзе і працуе. Навуковыя працы па тэорыі концых групаў. Развязаў метадамі тэорыі фармацый і класаў Фітынга шэраг праблем тэорыі субнармальных паўгрупаў концых групаў. Развіў агульную тэорыю F-субнармальных паўгрупаў концых групаў.

Тв.: О двух проблемах Л.А.Шеметкова // Сиб. матем. журн. 1994. Т. 35, № 4; О корадикалах субнормальных подгрупп // Алгебра и логика. 1995. Т. 34, № 5 (разам з Л.Шамятковым); Перестановочность подгрупп и F-субнормальность // Сиб. матем. журн. 1996. Т. 37, № 5.

@

Камракоў Барыс (н. 30.10.1948, г. Івана-Франкоўск, Украіна), д-р фізіка-матэматычных навук (1991, Прымітыўныя дзеянні і праблемы Софуса Лі), праф. (1992). Скончыў БДУ (1971). Працуе ў БДУ. Навуковыя працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі і падалгебрах Лі. Пабудаваў максімальную кампактыфікацыю сіметрычных прастораў недадатнай крывіні, атрымаў поўную класіфікацыю простых рэчаісных алгебраў Лі. Прэмія ЛКСМБ (1980), медаль Н.Лабачэўскага (1998) за працы па геаметрыі.

Тв.: Однородные компактные почти контактные многообразия // Функц. анализ и его прил. 1976. Т. 10, вып. 1; Структуры на многообразиях и однородные пространства. Мн., 1978; Примитивные действия и проблема Софуса Ли. Мн., 1991.

@

Кандраценя Сцяпан (18.03.1937, в. Будча Берасцейскай вобл. - 28.09.1995), д-р фізіка-матэматычных навук (1982, Характарыстыка складанасці асаблівых пунктаў развязкаў нелінейных сістэм двух дыферэнцыяльных раўнанняў), праф. (1984). Скончыў Берасцейскі педагагічны інстытут (1960), дзе і працаваў. Навуковыя працы па нелінейных звычайных дыферэнцыяльных раўнаннях. Даследаваў паводзіны развязкаў сістэм двух нелінейных дыферэнцыяльных раўнанняў у наваколлі рухомых істотных асаблівых пунктаў.

Тв.: Системы двух дифференциальных уравнений, не имеющих решений с подвижными существенно особыми точками // ДУ. 1973. Т. 9, № 7; Общий класс систем двух дифференциальных уравнений, не имеющих решений с подвижными существенно особыми точками // ДУ. 1973. Т. 9, № 9; Характеристика сложности особых точек решений нелинейных систем двух дифференциальных уравнений // ДУ. 1979. Т. 15, № 9.

@

Карзюк Віктар (н. 04.04.1945, в. Петрашунцы Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1994, Метад энергетычных няроўнасцяў і аператараў асераднення ў тэорыі лінейных межавых задач для дыферэнцыяльных раўнанняў з частковымі вытворнымі), праф. (1995), чл.-кар. НАН Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1966), дзе і працуе. Навуковыя працы па раўнаннях матэматычнай фізікі. Распрацаваў метад энергетычных няроўнасцяў і аператараў асераднення зменнага кроку, што дазволіла атрымаць новыя вынікі ў дыферэнцыяльных раўнаннях з частковымі вытворнымі. Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996).

Тв.: Энергетическое неравенство для граничной задачи гиперболического уравнения с волновым оператором 3-го порядка // ДУ. 1991. Т. 27, № 6; Первая смешанная задача для линейного гиперболического уравнения второго порядка с однородными условиями в случае нецилиндрической области // ДУ. 1992. Т. 28, № 5; Граничная задача для уравнения Манжерона третьего порядка // ДУ. 1997. Т. 33, № 12.

@

Касцюкова Вольга (н. 28.01.1954, г. Менск), д-р фізіка-матэматычных навук (1991, Канструктыўныя метады развязання спецыяльных класаў задач аптымальнага кіравання). Скончыла БДУ (1976). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па канструктыўнай тэорыі аптымальнага кіравання, матэматычным праграмаванні. Распрацавала канструктыўныя алгарытмы развязання спецыяльных класаў канцамерных і бясконцамерных экстрэмальных задач і на іх аснове прапанавала метад рэалізацыі аптымальных кіраванняў тыпу адваротнай сувязі.

Тв.: Конструктивные методы оптимизации. Сетевые задачи. Ч. III. Мн., 1986 (разам з Р.Габасавым, Ф.Кірылавай); Конструктивные методы оптимизации. Выпуклые задачи. Ч. IV. Мн., 1987 (разам з Р.Габасавым, Ф.Кірылавай, В.Ракецкім); Конструктивные методы оптимизации. Нелинейные задачи. Ч. V. Мн., 1998 (разам з Р.Габасавым, Ф.Кірылавай, А.Пакатаевым).

@

Кілбас Анатоль (н. 20.07.1948, г. Менск), д-р фізіка-матэматычных навук (1995, Аператары тыпу патэнцыялу. Асімптатычныя і кампазіцыйныя ўласцівасці і дастасаванні). Скончыў БДУ (1971), дзе і працуе. Навуковыя працы па тэорыі функцый і інтэгральных раўнаннях. Развіў новыя кампазіцыйныя і асімптатычныя метады ў матэматычным аналізе. Даследаваў важныя кампазіцыйныя і структурныя ўласцівасці інтэгральных пераўтварэнняў са спецыяльнымі функцыямі Фокса, тыпу Бэсэля і з гіпергеаметрычнай функцыяй Гаўса.

Тв.: Интегралы и производные дробного порядка и некоторые их приложения. Мн., 1987 (разам з Г.Самко, А.Марычавым); Fractional integrals and derivatives. Theory and applications. New York, ets.: Gordon and Breach (разам з Г.Самко, А.Марычавым); Задача со смещением для параболического уравнения // ДУ. 1998. Т. 34, № 6 (разам з А.Рэпіным).

@

Кірылава Фаіна (н. 29.09.1931, г. Зуеўка Кіраўскай вобл., Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1967, Аб некаторых дастасаваннях функцыянальнага аналізу ў тэорыі аптымальных працэсаў), праф. (1971), чл.-кар. НАН Беларусі (1996). Скончыла Ўральскі дзяржаўны ўніверсітэт (1954). З 1967 г. працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэорыі аптымальнага кіравання і метадах аптымізацыі. Распрацавала алгарытмы развязання экстрэмальных задач і метады пабудовы аптымальных кіраванняў тыпу адваротнай сувязі. Прэмія Савета Міністраў СССР (1986).

Тв.: Качественная теория оптимальных процессов. М., 1971 (разам з Р.Габасавым); Методы линейного программирования. Ч. I-III. Мн., 1977-80 (разам з Р.Габасавым); Конструктивные методы оптимизации. Ч. I-IV. Мн., 1984-87 (разам з Р.Габасавым).

@

Конюх Уладзімір (06.08.1943, в. Турэц Гарадзенскай вобл. - 18.01.1997), д-р фізіка-матэматычных навук (1991, Развязальныя і лакальна нільпатэнтныя групы). Скончыў БДУ (1965). Працаваў у Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі, потым у БДУ. Навуковыя працы па тэорыі лінейных групаў. Даў апісанне непрыводных лакальна нільпатэнтных лінейных групаў над адвольным полем і даказаў гіпотэзу концасці для развязальных падгрупаў поўнай лінейнай групы.

Тв.: Метабелевы подгруппы полной линейной группы // Докл. АН БССР. 1973. Т.12, № 5; Локально нильпотентные линейные группы // Докл. АН БССР. 1984. Т. 28, № 3; Локально нильпотентные линейные группы четной степени // Весці АН БССР. Сер. фіз.-мат. навук. 1990. № 3.

@

Кротаў Веніямін (н. 07.05.1949, г. Масква, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1990, Дыферэнцыяльныя ўласцівасці і межавыя паводзіны гладкіх функцый многіх зменных). Скончыў Адэскі дзяржаўны ўніверсітэт (1971). З 1997 г. працуе ў БДУ. Навуковыя працы па тэорыі функцый рэчаіснай зменнай, па тэорыі функцый камплекснай зменнай, па тэорыі аператараў, раўнаннях з частковымі вытворнымі. Распрацаваў агульны метад ацэнак інтэгральных аператараў тыпу дробавага інтэграла ў абстрактных прасторах тыпу Харды, даў непаляпшальныя ацэнкі гладкасці прымітыўных Лузіна.

Тв.: О гладкости примитивных Н.Н.Лузина и о теоремах Д.Е.Меньшова и Н.К.Бари // Матем. сб. 1987. Т. 134, № 3; Оценки для максимальных операторов, связанных с граничным поведением функций, и их приложения // Труды Матем. ин-та им. В.А.Стеклова АН СССР. 1989. Т. 190; Точная оценка граничного поведения функций из пространств Харди-Соболева в критическом случае αp = nn // Матем. заметки. 1997. Т. 62, вып. 4.

@

Крылоў Уладзімір (14.12.1902, в. Красны Яр Самарскай вобл., Расея - 31.08.1994), д-р фізіка-матэматычных навук (1951, Пабудова найбольш дакладнага інтэрпалявання ў задачы пры вылічэнні інтэграла і лікавага развязку звычайнага дыферэнцыяльнага раўнання), праф. (1951), акад. АН БССР (1956). Скончыў ЛДУ (1928). З 1959 г. працаваў у Інстытуце матэматыкі АН БССР. Навуковыя працы па вылічальнай матэматыцы. Распрацаваў новыя метады лікавага інтэгравання і інтэгральных пераўтварэнняў. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1968), Дзяржаўная прэмія БССР (1978).

Тв.: Приближенное вычисление интегралов. М., 1967; Вычислительные методы. М., 1976. Т. I; 1977. Т. II (разам з У.Бабковым і П.Манастырным); Начала теории вычислительных методов Мн., 1982 (разам з У.Бабковым і П.Манастырным).

@

Лазаковіч Мікалай (н. 05.03.1954, г. Бабруйск Магілеўскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1996, Дыферэнцыяльныя раўнанні з выпадковымі функцыяналамі ў алгебрах абагульненых выпадковых працэсаў). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе. Навуковыя працы прысвечаны лімітавым тэарэмам тэорыі імавернасцяў, абагульненым функцыяналам і стахастычным дыферэнцыяльным раўнанням. На аснове створанага апарата алгебраў абагульненых функцый распрацаваў новы навуковы кірунак у дыферэнцыяльных раўнаннях з выпадковымі функцыямі.

Тв.: Асимптотическое разложение для распределений сумм независимых случайных векторов // Лит. матем. сб. 1982. Т. 22, № 1; Аппроксимация стохастических интегралов Ито и Стратоновича элементами прямого произведения алгебр обобщенных случайных процессов // Теория вероятностей и ее применения. 1996. Т. 41, вып. 4 (разам з С.Сташулёнкам); Ассоциированные решения уравнений в дифференциалах в прямом произведении алгебр обобщенных случайных процессов // Теория вероятностей и ее применения. 1998. Т. 43, вып. 2 (разам з С.Сташулёнкам і Т.Сцямкоўскай).

@

Ламбін Мікалай (06.05.1899, г. С.-Пецярбург, Расея - 28.12.1986), д-р фізіка-матэматычных навук (1965), праф. (1971). Скончыў ЛДУ (1925). Працаваў у БДУ, Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі АН БССР. Навуковыя працы па тэорыі аналітычных функцый, тэорыі графаў і тэорыі раскладаў. Распрацаваў новыя метады развязання дастасоўных задач гідрамеханікі, якія грунтуюцца на тэорыі аналітычных функцый.

Тв.: Метод симметрии и его применение к решению краевых задач. Мн., 1960; О бесконтурной ориентации смешанных графов // Докл. АН БССР. 1970. Т. 14, № 9 (разам з В.Танаевым).

@

Ландо Юры (н. 14.04.1918, г. Уфа, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1970, Краявыя задачы для інтэгра-дыферэнцыяльных раўнанняў), праф. (1971), заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1972). Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут імя К.Лібкнехта (1940). Працуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Навуковыя працы па звычайных дыферэнцыяльных і інтэгра-дыферэнцыяльных раўнаннях. Даследаваў краявыя задачы для звычайных дыферэнцыяльных і інтэгра-дыферэнцыяльных раўнанняў з мнагазначнымі часткамі, устанавіў прынцып спалучальнай адпаведнасці і паказаў яго дастасаванні да праблемы кіравальнасці.

Тв.: Принцип сопряженного соответствия и ранговые признаки управляемости // ДУ. 1979. Т. 15, № 11; Элементы математической теории управления движением. М., 1984; О сужении оператора условиями ортогональности к его графику // ДУ. 1991. Т. 27, № 4.

@

Лапцінскі Валер (н. 27.08.1940, г. Ворша Віцебскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1991, Канструктыўны аналіз кіравальных вагальных сістэм), праф. (1994). Скончыў БДУ (1963). Працуе ў Інстытуце дастасоўнай оптыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па дыферэнцыяльных раўнаннях і аўтаматычным кіраванні. Стварыў асновы канструктыўнай тэорыі істотна нелінейных сістэм дыферэнцыяльных раўнанняў і распрацаваў эфектыўныя метады іх даследавання.

Тв.: О периодических решениях нелинейных матричных дифференциальных уравнений // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-мат навук. 1997. № 4; Об ограниченных на полуоси решениях нелинейных дифференциальных систем // ДУ. 1997. Т. 33, № 2; Конструктивный анализ управляемых колебательных систем. Мн., 1998.

@

Лебедзеў Андрэй (н. 15.06.1954, г. Ленінград, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1996, С*-метады ў тэорыі функцыянальна-дыферэнцыяльных раўнанняў), праф. (1999). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе. Навуковыя працы па спектральнай тэорыі нелакальных функцыянальна-дыферэнцыяльных раўнанняў. Распрацаваў аператарна-алгебраічныя канструкцыі і метады, на аснове якіх пабудаваў тэорыю фрэдгальмавай развязальнасці нелакальных функцыянальна-дыферэнцыяльных раўнанняў.

Тв.: Functional differential equations: I. C*-theory. Longman Scientific & Technical. London; New York, 1994 (разам з А.Антаневічам); Functional differential equations: II. C*-applications (Part 1: Equations with continuous coefficients). Addison Wesley Longman. London; New York, 1998 (разам з А.Антаневічам і М.Белавусавым); Functional differential equations: II. C*-applications (Part 2: Equations with discontinuous coefficients and boundary valye problems). Addison Wesley Longman. London; New York, 1998 (разам з А.Антаневічам і М.Белавусавым).

@

Ліскавец Алег (13.06.1937, г. Арцёмаўск Данецкай вобл., Украіна - 13.05.1991), д-р фізіка-матэматычных навук (1985, Варыяцыйныя метады развязання няўстойлівых задач). Скончыў БДУ (1959), працаваў у Інстытуце матэматыкі АН БССР. Навуковыя працы па вылічальнай матэматыцы, тэорыі аператараў, функцыянальным аналізе і варыяцыйным злічэнні. Распрацаваў шэраг метадаў рэгулярызацыі і развязання некарэктных задач матэматычнай фізікі, інтэгральных і дыферэнцыяльных раўнанняў.

Тв.: Вариационные методы решения неустойчивых задач. Мн., 1981; Некорректные задачи и устойчивость // Сиб. матем. журн. 1969. Т. 10, № 2; Дискретная регуляризация задач оптимального управления на некорректных монотонных вариационных неравенствах // Изв. АН СССР. Сер. матем. 1990. Т. 54, № 5.

@

Ліхадзед Мікалай (н. 05.03.1956, г. Спаск Прыморскага краю, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1996, Метады пабудовы паралельных алгарытмаў для рэалізацыі на сісталічных працэсарах). Скончыў БДУ (1978). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па паралельных вылічальных працэсах. Распрацаваў тэорыю пабудовы пераўтварэння і адлюстравання паралельных формаў вылічальных алгарытмаў для рэалізацый на сісталічных матрычных працэсарах.

Тв.: Новый метод построения параллельных форм алгоритмов // Докл. АН Беларуси. 1996. Т. 40, № 1; Метод построения параллельных форм алгоритмов на основе смешанной стратегии // Кибернетика и системный анализ. 1997. № 2 (разам з А.Цівунчыкам); Systolic arrays for the solution of systems of linear algebraic equations by Monte Carlo methods // Monte Carlo methods and applications. 1998. V. 4, № 1.

@

Лукашэвіч Мікалай (н. 10.05.1934, в. Пасінічы Гарадзенскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1971, Некаторыя задачы аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў), праф. (1974). Скончыў БДУ (1957), дзе і працуе. Навуковыя працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Вызначыў асноўныя аналітычныя характарыстыкі і прааналізаваў уласцівасці развязкаў шасці непрыводных раўнанняў Пэнлевэ, знайшоў метады вылічэння іх рацыянальных і аднапараметрычных развязкаў.

Тв.: Нелинейные колебания в системах второго порядка. Мн., 1982; Аналитические свойства решений уравнений Пенлеве. Мн., 1990 (разам з В.Громакам); Специальные функции Абеля // ДУ. 1998. Т. 34, № 2.

@

Мазанік Сяргей (н. 10.11.1954, г. Магілеў), д-р фізіка-матэматычных навук (1999, Пераўтварэнні Ляпунова лінейных дыферэнцыяльных сістэм), праф. (2000). Скончыў БДУ (1977), дзе і працуе. Навуковыя працы па звычайных дыферэнцыяльных раўнаннях і методыцы выкладання матэматыкі. Распрацаваў і дастасаваў метад пераўтварэнняў Ляпунова да даследавання лінейных дыферэнцыяльных раўнанняў. Пабудаваў тэорыю прыводных і асімптатычна эквівалентных алгебра-дыферэнцыяльных сістэм.

Тв.: Курс дифференциальных уравнений. Мн., 1996 (разам з Ю.Багданавым, Ю.Сыроідам); О неприводимости линейных систем обобщенным преобразованием Ляпунова к системам Лаппо-Данилевского // ДУ. 1998. Т. 34, № 8; Системы Лаппо-Данилевского во множестве линейных систем // ДУ. 1999. Т. 35, № 1.

@

Малінкоўскі Юры (н. 27.01.1948, г. Алма-Ата, Казахстан), д-р фізіка-матэматычных навук (1992, Мультыплікатыўнасць інварыянтнага размеркавання ў маркавых сетках абслугоўвання), праф. (1995). Скончыў МДУ (1971). Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па стацыянарных маркавых і паўмаркавых працэсах узнаўлення, інварыянтных размеркаваннях выпадковых працэсаў. Распрацаваў крытэр пунктавай незалежнасці станаў вузлоў у маркавых сетках абслугоўвання, даследаваў сеткі масавага абслугоўвання з дастатковымі каналамі для рэзервавання.

Тв.: Критерий точечной независимости состояний узлов в открытой стационарной марковской сети обслуживания с одним классом заявок // Теория вероятностей и ее применения. 1990. Т. 35, вып. 4; Критерий представимости стационарного распределения состояний открытой марковской сети обслуживания с несколькими классами заявок в форме произведения // Автоматика и телемеханика. 1991. Вып. 4; Сети массового обслуживания с симметричными резервными каналами // Изв. АН СССР. Сер. Техн. кибернетика. 1986. № 4.

@

Манахаў Віктар (н. 22.03.1946, г. Орск Арэнбургскай вобл., Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1997, Біпрымарныя падгрупы концых групаў), праф. (1992). Скончыў Орскі педагагічны інстытут (1970). Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па тэорыі концых групаў і тэорыі графаў. Распрацаваў методыку даследавання будовы концых фактарызаваных групаў, знайшоў дастасаванні групаў Шміта да апісання класаў концых групаў.

Тв.: О порядках силовских подгрупп общей линейной группы // Алгебра и логика. 1978. Т. 17, № 1; Конечные группы с заданными подгруппами Шмидта // Матем. заметки. 1995. Т. 18, № 5; О произведении двух групп с циклическими подгруппами индекса 2 // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1996. № 3.

@

Мартыненка Міхаіл (н. 22.10.1937, в. Крупская Гомельскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1972, Некаторыя прасторавыя задачы тэорыі пругкасці), праф. (1976). Скончыў Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1959). З 1971 г. працуе ў БДУ. Навуковыя працы па інтэгральных раўнаннях і іх дастасаваннях. Распрацаваў новы метад інтэгральных раўнанняў для эліптычных краявых задач у абсягах складанай будовы і парабалічных задач без пачатковых звестак, прапанаваў метад дэльта-падобнай апраксімацыі для развязання інтэгральных раўнанняў першага роду.

Тв.: Развитие теории контактных задач в СССР. М., 1976; Метод квазифункций Грина в механике деформируемого твердого тела. Мн., 1993 (разам з М.Жураўковым); Теоретические основы деформационной механики блочно-слоистого массива соляных горных пород. Мн., 1995 (разам з М.Жураўковым).

@

Мартынаў Іван (н. 12.08.1938, в. Антонаўка Гомельскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1989, Аналітычныя ўласцівасці раўнанняў і сістэм трэцяга парадку), праф. (1989). Скончыў Гарадзенскі педагагічны інстытут (1961). Працуе ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Распрацаваў новыя метады даследавання аналітычных уласцівасцяў развязкаў дыферэнцыяльных сістэм вышэйшых парадкаў.

Тв.: Об уравнениях третьего порядка без подвижных критических особенностей // ДУ. 1985. Т. 21, № 6; Уравнение Риккати и специальные системы третьего порядка без подвижных критических точек // ДУ. 1997. Т. 33, № 5 (разам з М.Лукашэвічам); Сістэмы дыферэнцыяльных раўнанняў у камплексным абсягу. Гродна, 1999 (разам з Н.Бярозкінай, В.Пранько і А.Яблонскім).

@

Марчанка Ўладзімір (н. 27.04.1949, в. Ходунь Магілеўскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1986, Матэматычныя задачы кіравання і назірання для лінейных сістэм з паслядзеяннем), праф. (1988). Скончыў БДУ (1971). Працуе ў БДТУ. Навуковыя працы па якаснай тэорыі кіравання і назірання, дэскрыптыўных сістэмах, агульнай тэорыі функцыянальна-дыферэнцыяльных раўнанняў. Распрацаваў новыя метады даследавання кіравання і назірання лінейнымі стацыянарнымі сістэмамі з паслядзеяннем.

Тв.: К управляемости линейных систем с последействием // Докл. АН СССР. 1977. Т. 236, № 5; Some control Problems for time-delay systems // Perspectives in Control Theory. Boston; Basel; Berlin, 1990; Некоторые вопросы управления линейными нестационарными системами с последействием // Math. Control Theory. Banach Center Publ. 1995. V. 14.

@

Маталыцкі Міхаіл (н. 11.09.1957, г.п. Гарадзея Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1998, Сеткі масавага абслугоўвання ў стацыянарным і пераходным рэжымах), праф. (1998). Скончыў БДУ (1979). Працуе ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па тэорыі масавага абслугоўвання. Распрацаваў метады даследавання маркавых і адвольных сетак масавага абслугоўвання ў стацыянарным і пераходным рэжымах.

Тв.: Mean value analysis methods for network with multiline servers // Automatic Control and Computer Sci. 1994. V. 28, № 2; Исследование сетей с многолинейными системами обслуживания и разнотипными заявками // Автоматика и телемеханика. 1996. № 9; Мультипликативность стационарного распределения состояния марковских сетей массового обслуживания с разнотипными заявками // Автоматика и вычислительная техника. 1998. № 1.

@

Матус Пётар (н. 24.07.1953, г.п. Рось Гарадзенскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1995, Рознасцевыя схемы на адаптыўна-часовых сетках для краявых задач матэматычнай фізікі), праф. (1996). Скончыў БДУ (1975). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па вылічальных метадах для задач матэматычнай фізікі і матэматычным мадэляванні дастасоўных задач. Распрацаваў тэорыю ўстойлівасці рознасцевых схемаў з аператарнымі множнікамі, даследаваў каэфіцыентавую ўстойлівасць дыферэнцыяльна-аператарных і аператарна-рознасцевых схемаў.

Тв.: Об одном классе разностных схем на составных сетках для нестационарных задач математической физики // ДУ. 1990. Т. 26, № 7; Сильная устойчивость дифференциально-операторных и операторно-разностных схем // Докл. РАН. 1997. Т. 356, № 4 (разам з А.Самарскім і П.Вабішчэвічам); Разностные схемы с операторными множителями. Мн., 1998.

@

Мельнікаў Алег (н. 28.02.1947, г. Менск), д-р фізіка-матэматычных навук (1990, Структура свабодных праконцых групаў і здабыткаў), праф. (1993). Скончыў БДУ (1970), дзе і працуе. Навуковыя працы па тэорыі тапалагічных групаў. Стварыў аднамерную камбінаторную тэорыю праконцых групаў, разгледзеў іх нармальныя дзельнікі.

Тв.: Нормальные делители свободных проконечных групп // Изв. АН СССР. Сер. матем. 1978. Т. 42, № 1; Подгруппы и гомологии свободных произведений проконечных групп // Изв. АН СССР. Сер. матем. 1989. Т. 53, № 1; Произведение степеней и коммутаторов в свободных про-р-группах // Матем. заметки. 1986. Т. 40, вып. 3.

@

Мінчанка Леанід (н. 02.09.1949, в. Набушава Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1992, Дыферэнцавальнасць мнагазначных адлюстраванняў і мартынгальных функцый і неабходныя ўмовы аптымальнасці для дыферэнцавальных улучэнняў), праф. (1992). Скончыў БДУ (1971). Працуе ў БДУІР. Навуковыя працы прысвечаны нягладкаму аналізу і тэорыі аптымальнага кіравання. Распрацаваў пытанні сувязі дыферэнцыяльнасці мнагазначных адлюстраванняў і мартынгальных функцый і неабходных умоваў аптымальнасці для дыферэнцыяльных улучэнняў.

Тв.: Дифференциальные свойства мартингальных функций и их приложения к задачам оптимизации. Мн., 1992; Многозначный анализ и возмущенные задачи нелинейного программирования. Мн., 1993; К локальной управляемости дифференциальных включений с запаздыванием // ДУ. 1996. Т. 12, № 12 (разам з У.Цеслюком).

@

Мінюк Сцяпан (н. 25.02.1948, в. Крыніцы Берасцейскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1994, Даследаванне некаторых матэматычных мадэляў дынамічных сістэм), праф. (1994). Скончыў БДУ (1975). Працуе ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па тэорыі кіравання. Атрымаў умовы кіравальнасці, назіральнасці, поўнасці сістэм з паслядзеяннем, распрацаваў метад развязання задач кіравальнасці і поўнасці, заснаваны на тэарэме Хана-Банаха і яе дастасаваннях.

Тв.: О фильтрации некоторых стохастических процессов, описываемых системой линейных функционально-дифференциальных уравнений // ДУ. 1992. Т. 28, № 11; К теории нуль-управляемости в банаховом пространстве линейных нормальных систем при наличии ограничений на управление // ДУ. 1995. Т. 31, № 12; О точном решении задачи быстродействия в случае линейных стационарных систем // ДУ. 1996. Т. 32, № 12.

@

Муранаў Юры (н. 23.08.1957, п. Лагінава Курскай вобл., Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1996, Алгебраічныя і геаметрычныя ўласцівасці перашкод да расчаплення), праф. (1998). Скончыў МДУ (1979). Працуе ў Віцебскім тэхналагічным інстытуце. Навуковыя працы па алгебраічнай тапалогіі. Распрацаваў новыя метады даследавання ў задачы расчаплення гаматапічных эквівалентнасцяў для развязання класіфікацыйных задач у геаметрычнай тапалогіі.

Тв.: Группы препятствий к расщеплению и квадратичные расширения антиструктур // Известия РАН. Сер. матем. 1995. Т. 59, № 6; Задача расщепления // Труды Матем. ин-та им. В.А.Стеклова РАН. 1996. Т. 12; Spectral sequences in K-theory for a twisted quadretic extension // Yokohame Math. Journal. 1998. V. 46 (разам з А.Кавічыёлі, Д.Рэпоўсам).

@

Мухін Уладзімір (н. 18.07.1945, г. Волагда, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1998, Мера на тапалагічных падгрупах), праф. (2000). Скончыў МДУ (1968). Працуе ў БДТУ. Навуковыя працы па тапалогіі, гарманічным аналізе. Атрымаў неабходныя і дастатковыя ўмовы існавання інварыянтных мераў на тапалагічных паўгрупах, у якіх ідэал мае адкрытыя зрухі на элементы падгрупы.

Тв.: О топологизации полугрупп с инвариантной мерой // Укр. матем. журн. 1983. Т. 36, № 1; О существовании мер, инвариантных относительно полугруппы непрерывных открытых отображений локально-компактного топологического пространства // Матем. заметки. 1995. Т. 57, вып. 3; О топологиях на полугруппах и группах, определяемых семействами отклонений и норм // Изв. вузов. Сер. Математика. 1997. № 5 (разам з Бужуф Хамза).

@

Мядзведзеў Генадзь (н. 22.02.1935, г. Усурыйск Прыморскага краю, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1967, Імавернасныя задачы ў тэорыі сістэм аўтаматычнага пошуку), праф. (1968). Скончыў Томскі дзяржаўны ўніверсітэт (1957). З 1974 г. працуе ў БДУ. Навуковыя працы па імавернасных і статыстычных метадах аналізу і сінтэзу сістэм і працэсаў. Распрацаваў метады ацэньвання параметраў выпадковых працэсаў і палёў, якія апісваюцца рэгрэсійнымі і аўтарэгрэсійнымі мадэлямі.

Тв.: Вероятностные методы исследования экстремальных систем. М., 1967; Справочник по теории автоматического управления. М., 1987; Математические модели финансовых рисков. Мн., 1999.

@

Мяцельскі Анатоль (н. 22.10.1950, г.п.Урэчча Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1998, Метад прасторы станаў у тэорыі кіравання сістэмамі функцыянальна-дыферэнцыяльных раўнанняў). Скончыў БДУ (1972). Працуе ў БДПА. Навуковыя працы па якаснай тэорыі аптымальных працэсаў. Вынайшаў новыя крытэры фінітнасці развязкаў лінейных аўтаномных функцыянальна-дыферэнцыяльных раўнанняў і з іх дапамогай даследаваў шэраг задач тэорыі кіравання.

Тв.: Проблема точечной полноты в теории управления дифференциально-разностными системами // Усп. матем. наук. 1994. Т. 49, вып. 2; Задача идентификации в факторизованном пространстве состояний для дифференциально-разностной системы с соизмеримыми запаздываниями // ДУ. 1995. Т. 31, № 8; О построении успокаивающих управлений для дифференциально-разностных систем с соизмеримыми запаздываниями // ДУ. 1995. Т. 31, № 12.

@

Мяцельскі Мікалай (н. 12.06.1947, в. Ракаў Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1992, Камбінаторна-геаметрычныя метады размяшчэння ўзаемазлучаных аб'ектаў), праф. (1992). Скончыў БДУ (1970). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па камбінаторнай геаметрыі, дыскрэтнай аптымізацыі. Распрацаваў новыя метады даследавання і развязання задач камбінаторна-геаметрычнай аптымізацыі.

Тв.: On lattice points in polyhedral cross-sections. Discr. and Comp. Сeom. 1993 (разам з М.Карнеенкам); О семипространствах частичной выпуклости // Докл. АН Беларуси. 1995. Т. 39, № 3; Вычисление частично выпуклых оболочек и аппроксимаций конечных планарных множеств // Журн. ВМ и МФ. 1998. Т. 38, № 8 (разам з Д.Вудам і В.Мартынчыкам).

@

Мяцельскі Мікалай (16.09.1919, в. Грэск Менскай вобл. - 30.12.1997), д-р педагагічных навук (1987, Навукова-метадычныя асновы сучаснай падрыхтоўкі студэнтаў-матэматыкаў да настаўніцкай дзейнасці), праф. (1988). Скончыў БДУ (1950). Працаваў у БДУ. Навуковыя працы па дыдактыцы матэматыкі, гісторыі методыкі матэматыкі. Даследаваў матэрыялы ўсерасейскіх з'ездаў (1911 i 1913) выкладчыкаў матэматыкі. Распрацаваў канцэпцыю і навукова-метадычныя асновы дыдактычнай сістэмы падрыхтоўкі настаўнікаў матэматыкі ва ўніверсітэтах.

Тв.: Очерки истории методики математики: К вопросу о реформе преподавания математики. Мн., 1968; Психолого-педагогические основы дидактики математики. Мн., 1977; Дидактика математики. Мн., 1982.

@

Новік Ірына (н. 17.05.1937, г. Менск), д-р фізіка-матэматычных навук (1990, Фармаванне метадычнай культуры настаўніка матэматыкі ў педінстытуце), праф. (1993). Скончыла БДУ. Працуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Асноўныя працы па методыцы выкладання. Першая распрацавала тэарэтычную канцэпцыю фармавання метадычнай культуры настаўніка матэматыкі ў педінстытуце, выявіла навукова-тэарэтычныя асновы сістэмы непарыўнай метадычнай падрыхтоўкі студэнтаў на працягу ўсяго перыяду навучання.

Тв.: Алгебра и начала анализа: Учеб. пособие для средн. спец. учеб. заведений. Мн., 1980 (разам з А.Дадаянам); Обучение студентов методическим знаниям, умениям и навыкам в процессе изучения методики преподавания математики. Мн., 1986; Практыкум па методыцы выкладання матэматыкі: Вучэб. дапам. для студэнтаў фіз.-матэм. факультэтаў педаг. вышэйш. навуч. устаноў. Мн., 1997.

@

Пальчык Эдуард (н. 11.01.1939, в. Вялікія Нямкі Гомельскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1991, Дастасаванне j-функцыі да даследавання концых групаў), праф. (1992). Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1960). Працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па концых групах. Распрацаваў новую класіфікацыю концых квазіпростых групаў з абэлевымі р-падгрупамі, даказаў няпростасць концай групы з максімальнай р-замкнёнай падгрупай няцотнага парадку.

Тв.: О конечных S4-свободных группах // Докл. АН БССР. 1976. Т. 20, № 12; Конечные простые группы, силовская 2-подгруппа которых содержит циклическую подгруппу индекса 16 // Матем. сб. 1979. Т. 109, № 2; (Z, j)-свойства конечных р-локальных групп // Алгебра и анализ. 1991. Т. 3, вып. 1.

@

Платонаў Уладзімір (н. 01.12.1939, п. Стайкі Віцебскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1967, Тапалагічныя і алгебраічныя лінейныя групы), праф. (1968), акад. НАН Беларусі (1972), акад. РАН (1988). Скончыў БДУ (1961). Працаваў у БДУ, Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. У 1977-92 гг. - дырэктар Інстытута матэматыкі. Адначасова ў 1987-92 гг. - прэзідэнт НАН Беларусі. Зараз працуе ў Канадзе. Навуковыя даследаванні па алгебры, алгебраічнай геаметрыі, групах Лі, лінейных групах і тапалагічнай алгебры. Развязаў праблему апраксімацыі ў алгебраічных групах, праблему Кнезера-Тытса, праблему Танака-Артына, праблему максімальнасці для арыфметычных групаў, развіў тэорыю лакальна-кампактных групаў і стварыў прыведзеную К-тэорыю. Прэмія Ленінскага камсамола (1968), Ленінская прэмія (1978), заслужаны дзеяч навукі БССР (1982).

Тв.: Арифметическая теория линейных алгебраических групп и теория чисел // Труды Матем. ин-та им. В.А.Стеклова АН СССР. 1973. Т. 132; Проблема Танака-Артина и приведенная К-теория // Изв. АН СССР. Сер. матем. 1976. Т. 40, № 2; Алгебраические группы и теория чисел. М., 1991 (разам з А.Рапінчуком).

@

Пякарскі Аляксандар (н. 30.05.1952, в. Буда Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1991, Прамыя і адваротныя тэарэмы рацыянальнай апраксімацыі), праф. (1991). Скончыў БДУ (1975). Працуе ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па тэорыі функцый рэчаіснай і камплекснай зменнай. У розных функцыянальных прасторах атрымаў апісанне мноства функцый, якія маюць пэўны тып найлепшых рацыянальных набліжанняў.

Тв.: Неравенства типа Бернштейна для производных рациональных функций и обратные теоремы рациональной аппроксимации // Матем. сб. 1984. Т. 124, № 4; Чебышевские рациональные приближения в круге, на окружности и на отрезке // Матем. сб. 1987. Т. 133, № 1; Скорость рациональной аппроксимации и дифференциальные свойства функций // Analisis Mathematica. 1991. V. 17.

@

Рабушка Антон (н. 17.01.1929, г. Менск), д-р фізіка-матэматычных навук (1972, Рух целаў у агульнай тэорыі рэлятыўнасці), праф. (1974). Скончыў БДУ (1954), працуе ў БАТУ. Навуковыя працы па праблеме руху целаў і яго ўстойлівасці ў тэорыі рэлятыўнасці. Распрацаваў тэорыю рэлятыўнага руху аваротных, зараджаных і магнітных целаў. Заслужаны работнік народнай асветы (1991).

Тв.: Движение тел в общей теории относительности. Мн., 1979; Проблема устойчивости движения тел в общей теории относительности. Мн., 1987; Релятивистское движение вращающегося тела в среде: Сб. статей. Мн., 1998.

@

Раганоўскі Мікалай (н. 24.08.1942, в. Нова-Сімбірка Арэнбургскай вобл., Расея), д-р педагагічных навук (1998, Навукова-метадычныя асновы канструявання падручніка геаметрыі ў сярэдняй школе), праф. (1996). Скончыў Орскі педагагічны інстытут (1964). Працуе ў Магілеўскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па методыцы матэматыкі. Прапанаваў тэорыю сістэмна-параметрычнага падыходу да канструявання школьнага падручніка матэматыкі для розных узроўняў навучання.

Тв.: Геометрия: Учебник для 7-9 классов с углубленным изучением математики. Мн., 2-е изд. 1997; Геометрия: Учебник для 10-11 классов с углубленным изучением математики. Мн., 2-е изд. 1998; Методика преподавания математики в средней школе: Учеб. пособие для студентов физ.-матем. факультетов. Мн., 1976.

@

Рагаўцоў Мікалай (н. 18.05.1947, в. Старая Каменка Гомельскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1995, Перанос выпраменьвання ў рассейвальных, паглынальных асяроддзях рознай канфігурацыі), праф. (2000). Скончыў БДУ (1970). Працуе ў БДПА. Навуковыя працы па інтэгральных раўнаннях тыпу згорткі. Распрацаваў метады развязання задач оптыкі рассейвальных асяроддзяў, тэорыі бясконцых сістэм дыферэнцыяльных раўнанняў.

Тв.: К решению задачи Коши для бесконечных систем дифференциальных уравнений, описывающих процесс многофотонного бесстолкновительного возбуждения молекул // ДУ. 1990. Т. 26, № 4; О решении характеристического уравнения теории переноса излучения в замкнутой форме // Краевые задачи, специальные функции и дробные исчисления. Мн., 1996; Свойства и принципы инвариантности. Приложения к решению задач математической физики. Ч. I. Мн., 1999.

@

Радзькоў Аляксандар (н. 01.07.1951, в. Вотня Магілеўскай вобл.), д-р педагагічных навук (1996, Навуковыя асновы тэставання ў сістэме непарыўнага навучання матэматыцы), праф. (1998). Скончыў Магілеўскі педагагічны інстытут (1973). Працуе ў Магілеўскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы прысвечаны распрацоўцы тэхналогіі непарыўнай матэматычнай адукацыі, тэставым методыкам навучання матэматыцы. Стварыў сістэму навучальна-метадычнага забеспячэння дастасавання матэматычных тэстаў пры навучанні матэматыцы на ўсіх узроўнях.

Тв.: Алгебра и теория чисел: Атлас для самостоятельной работы: Учеб. пособие. Мн., 1992 (разам з Б.Чабатарэўскім); Знаешь ли ты математику?: Сб. тестов. Мн., 1994 (разам з С.Гуцановічам); Система непрерывной подготовки учителя в условиях учебного комплекса. Мн., 1995.

@

Радына Якаў (н. 01.12.1946, в. Брылькі Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1987, Экспаненцыйныя вектары і дыферэнцыяльныя раўнанні), праф. (1987). Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе. Навуковыя працы па функцыянальным аналізе, дыферэнцыяльна-аператарных раўнаннях, абагульненых функцыях. Пабудаваў функцыянальнае злічэнне і даў яго дастасаванні да даследавання развязальнасці і вывучэння ўласцівасцяў развязкаў дыферэнцыяльных, псеўдадыферэнцыяльных і дыферэнцыяльна-аператарных раўнанняў у банахавых і лакальна-выпуклых прасторах, пабудаваў (разам з А.Антаневічам) тэорыю нелінейных абагульненых функцый. Прэмія ЛКСМБ (1978). Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996).

Тв.: Линейные уравнения и борнология. Мн., 1982; Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984 (разам з А.Антаневічам); Векторы экспоненциального типа // ДУ. 1985. Т. 21, № 9.

@

Раманоўскі Валер (н. 17.04.1961, в. Новы Двор Гарадзенскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (2001, Праблема цэнтра і фокуса і біфуркацыі малых лімітавых цыклаў для аналітычных дынамічных сістэм). Скончыў БДУ (1983). Працуе ў БДУІР. Навуковыя працы па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Распрацаваў эфектыўныя метады вылічэння фокусных велічынь і ўмоваў ізахроннасці для паліномных сістэм дыферэнцыяльных раўнанняў у выпадку ўяўных каранёў характарыстычнага раўнання.

Тв.: Условия центра для кубической системы с четырьмя комплексными параметрами // ДУ. 1995. Т. 31, № 6; О цикличности состояния равновесия одной кубической системы // ДУ. 1996. Т. 32, № 6; Some properties of the WKB-series // Journal of Physics A. 2000. V. 33 (разам з М.Робнікам).

@

Рапінчук Андрэй (н. 02.10.1960, г. Менск), д-р фізіка-матэматычных навук (1991, Кангруэнц-праблема для алгебраічных групаў). Скончыў БДУ (1980). Працаваў у Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. З 1996 г. у ЗША. Навуковыя працы па лінейных алгебраічных групах, алгебраічнай тэорыі лікаў. Апісаў нармальныя структуры групаў рацыянальных пунктаў алгебраічных групаў над лікавымі палямі і іх арыфметычных падгрупаў, даследаваў лікі і групы класаў алгебраічных групаў, прынцып Хасэ для аднародных прастораў, групы концай шырыні. Прэмія ЛКСМБ (1988).

Тв.: Мультипликативная арифметика алгебр с делением над числовыми полями и метаплектическая проблема // Изв. АН СССР. Сер. матем. 1987. Т. 51, № 5; Алгебраические группы и теория чисел. М., 1991 (разам з У.Платонавым); The congruence subgroup problem for algebraic groups // Topic in Algebra. Banach Center Publ. 1990. V. 26, рart 2.

@

Роўба Яўген (н. 01.04.1949, в. Андрошаўшчына Гарадзенскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1999, Інтэрпаляцыя і шэрагі Фур'е ў рацыянальнай апраксімацыі), праф. (2000). Скончыў БДУ (1971). Працуе ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па тэорыі функцый. Распрацаваў новыя метады рацыянальнай апраксімацыі частковымі сумамі шэрагу Фур'е-Чабышова. Пабудаваў квадратурныя формулы тыпу Гаўса, аптымальныя для пэўнага класа функцый.

Тв.: Интерполяционные рациональные операторы типа Фейера и Валле-Пуссена // Матем. заметки. 1993. Т. 53, № 2; Сумматорные рациональные операторы типа Джексона // Матем. заметки. 1997. Т. 61, № 6; Orthogonal Systems of Rational Functions on the Segment and Quadratures of Gauss-Type // Math. Balcanica. 1999. V. 13, № 3-4.

@

Русак Валянцін (н. 10.08.1936, в. Затур'я Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1988, Рацыянальныя функцыі як апарат набліжання), праф. (1989). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. Навуковыя працы па тэорыі рацыянальных набліжанняў і іх дастасаваннях. Распрацаваў прамыя метады ў тэорыі рацыянальных набліжанняў са свабоднымі полюсамі, што дазволіла атрымаць у пэўным сэнсе шэраг канчатковых і непаляпшальных тэарэм.

Тв.: Рациональные функции как аппарат приближения. Мн., 1979; Точные порядки для наилучших рациональных приближений на классах функций, представленных в виде свертки // Матем. сб. 1985. Т. 128, № 4; Курс вышэйшай матэматыкі. Мн., 1994. Т. 1; 1997. Т. 2 (разам з Л.Шломай, В.Ахраменкам, А.Крачкоўскім).

@

Русакоў Сцяпан (07.01.1933, в. Дубовы Лог Гомельскай вобл. - 06.02.2000), д-р фізіка-матэматычных навук (2000, Алгебраічныя n-мерныя сістэмы: Сілава тэорыя n-арных групаў. Некаторыя дастасаванні тэорыі n-арных групаў), праф. (1992). Скончыў Навазыбкаўскі педагагічны інстытут (1955), працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Навуковыя працы па тэорыі концых групаў. Распрацаваў агульную тэорыю n-арных групаў, сілаву тэорыю концых n-арных групаў, канструктыўную тэорыю нільпатэнтавых і слаба нільпатэнтавых n-арных групаў.

Тв.: Подгрупповое строение n-арных групп с холловской M-квазиинвариантной циклической подгруппой // Докл. АН СССР. 1977. Т. 233, № 2; Алгебраические n-арные системы: Силовская теория n-арных групп. Мн., 1992; Некоторые приложения n-арных групп. Мн., 1998.

@

Сабалеўскі Павал (н. 08.02.1943, в. Забылінне Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1994, Набліжаныя метады функцыянальнага інтэгравання і праблемы іх лікавай рэалізацыі). Скончыў БДУ (1968). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па набліжаных метадах вылічэння кантынуальных інтэгралаў і па паралельных вылічальных алгарытмах. Распрацаваў і даследаваў шэраг метадаў набліжанага вылічэння функцыянальных інтэгралаў, кратных імавернасных інтэгралаў і шэрагаў метадаў пабудовы і адлюстравання паралельных алгарытмаў на шматпрацэсарныя вылічальныя сістэмы з сісталічнай архітэктурай.

Тв.: Приближенные методы вычисления континуальных интегралов. Мн., 1985 (разам з А.Ягоравым, Л.Яновічам); Functional Integrals: Approximate Evalution and Applications. Kluwer Acad. Publ. 1993 (разам з А.Ягоравым, Л.Яновічам); Построение параллельных форм заданной ширины итерационных алгоритмов для реализации на матричных процессорах // Докл. АН Беларуси. 1995. Т. 39, № 5.

@

Садоўскі Антон (н. 07.02.1944, в. Красняны Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1996, Праблема цэнтра і фокуса для аналітычных дыферэнцыяльных сістэм), праф. (1996). Скончыў БДУ (1966), дзе і працуе. Навуковыя працы па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Распрацаваў метады развязання праблемы цэнтра і фокуса для адвольных аналітычных сістэм на плоскасці.

Тв.: Проблема центра и фокуса для аналитических систем с нулевой линейной частью // ДУ. 1969. Т. 25; Решение проблемы центра и фокуса для кубической системы нелинейных колебаний // ДУ. 1977. Т. 33, № 2; Нелинейные колебания в системах второго порядка. Мн., 1982 (разам з У.Амелькіным і М.Лукашэвічам).

@

Сацкоў Юры (н. 01.01.1948, г. Шахцёрск Сахалінскай вобл., Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1991, Сеткавыя мадэлі і метады тэорыі раскладаў), праф. (1994). Скончыў БДУ (1971). Працуе ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэорыі раскладаў, тэорыі графаў, сеткавым планаванні. Распрацаваў метады даследавання ўстойлівасці аптымальных раскладаў і адаптыўныя метады каляндарнага планавання.

Тв.: Теория расписаний: Многостадийные системы. Мн., 1989 (разам з В.Танаевым, В.Струсевічам); The complexity of shop-scheduling problems with two or shop three jobs // European J. Oper. Research. 1991. V. 53; Математические модели и методы календарного планирования. Мн., 1994 (разам з В.Танаевым, В.Струсевічам).

@

Селькін Міхаіл (н. 30.08.1947, г. Ветка Гомельскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1998, Максімальныя падгрупы ў тэорыі класаў концых групаў), праф. (1991). Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1969). Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па тэорыі концых групаў. Распрацаваў метады даследавання структурнай тэорыі групаў і іншых алгебраічных сістэм, развіў тэорыю паўгрупавых функтараў, знайшоў дастасаванні абагульненай падгрупы Фраціні для характарызацыі нармальных падгрупаў. Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1997).

Тв.: О максимальных подгруппах конечных групп // Докл. АН БССР. 1974. Т. 18, № 1; Some properties of finite groups. International Congress of finite Mathematicians. Japan, 1990; Максимальные подгруппы в теории классов конечных групп. Мн., 1997.

@

Скацецкі Ўладзімір (н. 18.04.1935, п. Ратамка Менскай вобл.), д-р педагагічных навук (1995, Навуковыя асновы прафесійнай накіраванасці выкладання матэматыкі студэнтам нематэматычных спецыялізацыяў), праф. (1997). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. Навуковыя працы па методыцы матэматыкі. Распрацаваў методыку выкладання матэматыкі на нематэматычных факультэтах, якія рэалізуюцца праз метады будовы пачатковых матэматычных мадэляў і навучальнага дапаможніка.

Тв.: Математическое моделирование физико-химических процессов. Мн., 1981; Преемственность как дидактический принцип в методике преподавания математики студентам химических специальностей // Вестн. БГУ. 1998. Сер 2; Профессиональная направленность преподавания математики: теоретические и практические аспекты. Мн., 2000.

@

Сініцын Анатоль (н. 05.02.1948, г. Мёры Віцебскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1995, Аптымізацыя працэсаў узаемадзеяння электронных плыняў з электрамагнітнымі хвалямі ў паскаральніках тыпу О і прыборах з папярэчнай мадуляцыяй). Скончыў БДУ (1970). Працуе ў БДУІР. Навуковыя працы па кампутарным мадэляванні. Упершыню знайшоў максімальна дасягальныя ККД, аптымальныя параметры і даследаваў асноўныя характарыстыкі шэрагу электравакуумных прыбораў.

Тв.: Cyroton // International J. of Electronics. 1996. V. 80, № 4 (разам з А.Кураевым, А.Сляпянам); Математическое моделирование и проблема оптимизации по КПД лампы бегущей волны типа О // Зарубежная радиоэлектроника. Усп. соврем. радиоэлектроники. 1997. № 1 (разам з А.Кураевым); Несинхронное взаимодействие: мнимые противоречия усредненных решений // Радиотехника и электроника. 1997. Т. 42, № 4 (разам з А.Кураевым).

@

Скіба Аляксандар (н. 18.07.1949, в. Гардзееўка Бранскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1993, Лакальныя фармацыі з зададзенымі нутранымі ўласцівасцямі), праф. (1993). Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1971). Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па тэорыі концых групаў. Распрацаваў тэорыю лакальных фармацый з зададзенымі нутранымі ўласцівасцямі.

Тв.: Характеризации конечных метанильпотентных групп // Матем. заметки. 1981. Т. 27, вып. 2; Формации алгебраических систем М., 1989 (разам з Л.Шамятковым); Алгебры формаций. Мн., 1997.

@

Спрынджук Уладзімір (22.07.1936, г. Менск - 26.07.1987), д-р фізіка-матэматычных навук (1966, Праблема Малера ў метрычнай тэорыі лікаў), праф. (1969), чл.-кар. (1969), акад. (1986) АН БССР. Скончыў БДУ (1959). Працаваў у Інстытуце матэматыкі АН БССР, у БДУ. Навуковыя працы па тэорыі лікаў. Развязаў праблему Малера, распрацаваў асновы метрычнай тэорыі дыяфантавых набліжанняў залежных велічыняў, стварыў новы р-адычны метад атрымання эфектыўных межаў для развязкаў дыяфантавых раўнанняў. Першы з беларускіх матэматыкаў зрабіў секцыйны даклад на Міжнародным матэматычным кангрэсе ў Ніцы (1970).

Тв.: Проблема Малера в метрической теории чисел. Мн., 1967; Метрическая теория диофантовых приближений. М., 1977; Классические диофантовы уравнения от двух неизвестных. М., 1982.

@

Столяр Абрам (20.02.1919, в. Таруціна Адэскай вобл., Украіна - 06.05.1993), д-р педагагічных навук (1969, Лагічныя праблемы выкладання матэматыкі), праф. (1972). Скончыў Бухарскі педагагічны інстытут (1947). З 1950 г. працаваў у Магілеўскім педагагічным інстытуце. Навуковыя працы па тэорыі і методыцы навучання матэматыцы. Выявіў лагічныя асновы выкладання матэматыкі. Увёў у педагогіку матэматыкі розныя навуковыя кірункі з методыкі матэматыкі, стварыў і рэлізаваў на практыцы канцэпцыю навучання матэматыцы ў пачатковай школе.

Тв.: Логическое введение в математику. Мн., 1971; Педагогика математики. Мн., 1986; Современные основы школьного курса математики. М., 1980 (разам з Н.Віленкіным, К.Дунічавым, Л.Калужніным).

@

Супруненка Дзмітрый (08.11.1915, г. Майкоп, Расея - 01.08.1990), д-р фізіка-матэматычных навук (1955, Развязальныя і нільпатэнтныя лінейныя групы), праф. (1956), чл.-кар. (1959), акад. (1966) АН БССР. Скончыў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1938). Працаваў у БДУ, Інстытуце матэматыкі АН БССР. Навуковыя працы па алгебры і матэматычнай кібернетыцы. Пабудаваў тэорыю развязальных і лакальна-нільпатэнтных лінейных групаў і групаў падстаноў, даследаваў р-падгрупы Сілава поўнай лінейнай групы, класіфікаваў мінімальныя камутатыўныя падалгебры поўнай метрычнай алгебры над полем, распрацаваў метады развязання экстрэмальных задач на падстановах. Дзяржаўная прэмія БССР (1974).

Тв.: Развязальныя і нільпатэнтныя лінейныя групы. Мн., 1958; Перестановочные матрицы. Мн., 1966 (разам з Р.Тышкевіч); Группы матриц. М., 1972.

@

Супруненка Ірына (н. 04.02.1954, г. Менск), д-р фізіка-матэматычных навук (1997, Уніпатэнтныя элементы ў выяўленнях паўпрасторы алгебраічных групаў у дадатнай характарыстыцы). Скончыла БДУ (1976). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па алгебры. Распрацавала метады даследавання ўласцівасцяў элементаў у мадулярных выяўленнях алгебраічных і злучаных з імі концых групаў і абмежаванняў такіх выяўленняў на падгрупы.

Тв.: Минимальные полиномы элементов порядка р в неприводимых представлениях групп Шевалле над полями характеристики р: Вопросы алгебры и логики // Труды Ин-та математики СО РАН. 1996. Т. 30; On Jordan blocks of elements of order р іn irreducible representations of classical groups with p-large highest weights // JТ Algebra. 1997. V. 191, № 2; Semisimple restrictions form GL(n) to GL(n-1) // J. аngew. Math. 1998. V. 500 (разам з Дж. Брандэнам і А.Кляшчовым).

@

Танаеў Вячаслаў (н. 28.03.1940, в. Акулава Цвярской вобл., Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1978), праф. (1980), чл.-кар. (1994), акад. (2000) НАН Беларусі. Скончыў Крымскі педагагічны інстытут (1962). Працуе ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі, з 1987 г. - дырэктар. Навуковыя працы па матэматычным праграмаванні, метадах аптымізацыі. Распрацаваў новыя метады ў тэорыі раскладаў, аптымальнага праектавання тэхнічных сістэм і кіравання рэжымамі іх работы. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1995). Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998).

Тв.: Теория расписаний. Одностадийные системы. М., 1984 (разам з В.Гардонам, Я.Шафранскім); Теория расписаний. Многостадийные системы. М., 1989 (разам з Ю.Сацковым, В.Струсевічам); Декомпозиция и агрегирование в задачах математического программирования. Мн., 1997.

@

Таўгень Алег (н. 06.10.1962, г. Валожын Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1993, Камбінаторныя метады ў тэорыі лінейных і арыфметычных групаў), праф. (1995). Скончыў БДУ (1984). Працуе ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Навуковыя працы па камбінаторнай тэорыі лінейных групаў. Атрымаў крытэр лінейнай выяўленасці паўпрамых здабыткаў і амальгаваных здабыткаў лінейных групаў, даказаў гіпотэзу Герстэна пра неарыфметычнасць групаў аўтамарфізмаў свабодных групаў.

Тв.: Конечная ширина арифметических подгрупп Шевалле ранга 2 // Докл. АН СССР. 1990. Т. 310, № 4; Ограниченная порождаемость групп Шевалле над кольцами S-целых алгебраических чисел // Изв. АН СССР. Сер. матем. 1990. Т. 35, № 1; Bounded generation of normal and twistedd Chevelley groups over the rings of S-integers // Contemp. Math. 1992. V. 131, part 1.

@

Труш Мікалай (н. 23.02.1948, в. Мосткі Берасцейскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (2000, Статыстычны спектральны аналіз часовых шэрагаў), праф. (2000). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навуковыя працы па тэорыі імавернасці і матэматычнай статыстыцы. Распрацаваў метады пабудовы непараметрычных ацэнак мнагамерных стацыянарных выпадковых працэсаў і аднародных палёў, развіў семіінварыянтавы падыход да даследавання статыстычных уласцівасцяў гэтых ацэнак.

Тв.: Об оценке спектральных плотностей стационарных процессов // Лит. матем. сб. 1979. Т. 19, № 1 (разам з І.Журбенкам); О скорости сходимости моментов оценок спектральных плоскостей // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1996. № 4 (разам з Е.Мірскай); Асимптотические методы статистического анализа временных рядов. Мн., 1999.

@

Турэцкі Абрам (31.08.1905, м. Петрыкава Менскай губ. - 01.03.1975), д-р фізіка-матэматычных навук (1962, Даследаванні па тэорыі набліжання функцый), праф. (1963). Скончыў БДУ (1929), дзе і працаваў. Навуковыя працы па канструктыўнай тэорыі функцый (тэорыі набліжання функцый, тэорыі інтэрпаляцый, квадратурных формулах). Развязаў праблему Гаўса аб квадратурных формулах вышэйшай трыганаметрычнай дакладнасці.

Тв.: О классах насыщения в пространстве С // Изв. АН СССР. Сер. матем. 1961. Т. 25, № 3; О классах насыщения для некоторых методов суммирования рядов Фурье непрерывных периодических функций // Усп. матем. наук. 1963. Т. 15, вып. 6; Теория интерполяции в задачах. Мн., 1967.

@

Тышкевіч Рэгіна (н. 20.10.1929, г. Менск), д-р фізіка-матэматычных навук (1984, Алгебраічныя метады тэорыі графаў), праф. (1986). Скончыла БДУ (1952), дзе і працуе. Навуковыя працы па алгебры, тэорыі графаў і камбінаторным аналізе. Пабудавала асновы агульнай тэорыі дэкампазіцыі графаў, дастасаванай да класіфікаваных і пералічальных задач пры экспаненцыйна вялікай колькасці даследаваных аб'ектаў. Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998).

Тв.: Проблемы изоморфизма графов // Записки ученых семинаров ЛОМИ. 1982. Т. 11 (разам з В.Землячэнкам і М.Карнеенкам); Лекции по теории графов. М., 1990 (разам з А.Мельнікавым, У.Сарванавым, У.Ямелічавым); Decomposition of graphical sequences and unigraphs // Discrete mathematics. 2000. V. 220.

@

Фядосенка Васіль (н. 08.04.1944, в. Норкі Магілеўскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1992, Тэарэтычнае даследаванне параметра ў асяроддзі ўзрушальных фактараў і нелінейнасці на нестацыянарныя паверхневыя і нутраныя хвалі), праф. (1992). Скончыў БДУ (1965), дзе і працуе. Навуковыя працы па нестацыянарных хвалевых рухах вадкасці і дынаміцы хвалевых працэсаў у пругкім асяроддзі. Распрацаваў метады даследавання нелінейных устойлівых ваганняў пругкіх пласцін на паверхні вадкасці.

Тв.: О влиянии вязкости на неустановившиеся внутренние волны // Матем. моделирование волновых процессов в океане. Севастополь, 1988; Нелинейные установившиеся колебания упругой пластины, плавающей на поверхности жидкости // Изв. АН СССР. Сер. Механика жидкости и газа. 1989. № 3 (разам з А.Гладуном).

@

Фядэнка Анатоль (н. 19.07.1929, г. Грозны, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1973, Прасторы з сіметрыямі), праф. (1973). Скончыў МДУ (1952). З 1955 г. працуе ў БДУ. Навуковыя працы прысвечаны сіметрычным прасторам і іх абагульненням. Распрацаваў метад, які дазволіў вывучаць абагульненыя сіметрычныя прасторы на аснове мнагастайнасцяў з множаннем, у прыватнасці тэорыі групаў Лі. Стварыў шэраг падручнікаў і дапаможнікаў па алгебры, аналітычнай і дыферэнцыяльнай геаметрыі, тапалогіі.

Тв.: Симметрические пространства с простыми некомпактными фундаментальными группами // Докл. АН СССР. 1956. Т. 108, № 6; Предельные пространства // Усп. матем. наук. 1957. Т. 12, вып. 3; Пространства с симметриями. Мн., 1977.

@

Хамічкоў Іван (н. 07.11.1959, в. Іскань Магілеўскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1997, Матэматычныя мадэлі пратаколаў выпадковага доступу ў сетках перадачы звестак). Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1980). Працуе ў БДУ. Навуковыя працы па даследаванні сістэм масавага абслугоўвання. Распрацаваў тэорыю сістэм масавага абслугоўвання з паўторнымі вызывамі, у межах якой правёў комплексныя даследаванні матэматычных мадэляў сетак перадачы звестак з пратаколамі выпадковага доступу.

Тв.: Расчет характеристик локальной сети с р-настойчивым протоколом случайного множества доступов // Автоматика и телемеханика. 1995. № 2; Расчет характеристик систем массового обслуживания повторными требованиями при сдвоенных соединениях // Автоматика и телемеханика. 1998. № 4; Системы обслуживания с повторными вызовами и вероятностью потерь при сдвоенном соединении // Докл. НАН Беларусі. 1998. Т. 42, № 2.

@

Харын Юры (н. 17.09.1949, г. Томск, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1986, Аптымальнасць і рабаснасць у статыстычным распазнаванні часовых шэрагаў). Скончыў Томскі дзяржаўны ўніверсітэт (1971). З 1976 г. працуе ў БДУ. Навуковыя працы па дастасоўнай і матэматычнай статыстыцы, пазнаванні вобразаў, эканаметрыцы. Развіў новы кірунак у дастасоўнай статыстыцы - тэорыю рабаснай (устойлівай) статыстычнай класіфікацыі.

Тв.: Робастность в статистическом распознавании образов. Мн., 1992; Robustness in Discriminant Analysis // Lecture Notes in Statistics. V. 109. N. Y.: Springer-Verlag. 1996; Устойчивость в кластер-анализе многомерных наблюдений. Мн., 1998.

@

Чарнавусаў Уладзімір (н. 16.06.1956, г. Менск), д-р фізіка-матэматычных навук (1991, Лакальна-глабальныя прынцыпы ў тэорыі лінейных алгебраічных групаў). Скончыў БДУ (1978). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэорыі алгебраічных групаў. Даказаў прынцып Хасэ для групаў тыпу Е8. Развязаў праблему Платонава-Маргуліса пра нармальную будову групаў рацыянальных пунктаў і даў апісанне максімальных арыфметычных падгрупаў. Прэмія фонду Гумбальта (Германія, 1996).

Тв.: О принципе Хассе для групп типа Е8 // Докл. АН СССР. 1989. Т. 306, № 5; О проективной простоте некоторых групп рациональных точек над полями алгебраических чисел // Изв. АН СССР. Сер. матем. 1989. Т. 53, № 2; The rationality problem for semisimple group varieties // J. reine angew. Math. 1998. V. 504 (разам з У.Платонавым).

@

Чуніхін Сяргей (21.09.1905, г. Харкаў, Украіна - 29.10.1985), д-р фізіка-матэматычных навук (1936, Пра падгрупы асабліва інварыянтныя концай абстрактнай групы), праф. (1934), чл.-кар. (1956), акад. (1966) АН БССР. Скончыў МДУ (1929). З 1953 г. працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце і Гомельскім аддзяленні Інстытута матэматыкі АН БССР. Навуковыя працы па тэорыі групаў. Пабудаваў агульную тэорыю фактарызацыі концых групаў, вылучыў і даследаваў новыя класы групаў: П-аддзяляльныя і П-развязальныя. Стварыў новы П-метад даследавання падгрупаў. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).

Тв.: Подгруппы конечных групп. Мн., 1964; Конечные группы // ВИНИТИ АН СССР. М., 1969 (разам з Л.Шамятковым); On the Schur-Zassenhaus theorem // Amer. Math. Soc. Transl. 1986. V. 128.

@

Чыгараў Анатоль (н. 02.12.1941, в. Жаркі Кастрамской вобл., Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1986, Дынамічнае дэфармаванне структурна-неаднародных асяроддзяў), праф. (1988). Скончыў Варонежскі ўніверсітэт (1967). Працуе ў БДПА. Навуковыя працы па дынаміцы і трываласці неаднародных асяроддзяў. Распрацаваў статыстычны варыянт метаду асераднення для развязання прамых і адваротных задач распаўсюджання хваляў у неаднародных асяроддзях, даследаваў працэсы ўзнікнення дэфармаванага хаосу ў распаўсюджванні прамянёў і шчылін.

Тв.: Механика контактного взаимодействия тел с круговыми границами. Мн., 2000 (разам з А.Краўчуком); Стохастическая и регулярная динамика неоднородных сред. Мн., 2000; Теоретическая механика и методы математики. Мн., 2000 (разам з А.Фядутам, Ю.Чыгаравым).

@

Чыгараў Юры (н. 09.12.1944, г. Мурманск, Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1993, Уплыў неаднароднасці на ўстойлівасць і кантактнае дэфармаванне рэалагічна складаных асяроддзяў), праф. (1993). Скончыў Варонежскі ўніверсітэт (1973). Працуе ў БАТУ. Навуковыя працы па ўстойлівасці рэалагічна складаных асяроддзяў і ўстойлівасці аграэкасістэм. Даследаваў устойлівасць выпадкова-неаднародных асяроддзяў, вынайшаў аналітычны крытэр устойлівасці аграэкасістэм.

Тв.: Об устойчивости деформирования стохастически неоднородной упрочняющейся упруговязкопластической среды // Прикладная механика. 1977. Т. 13, № 3; К определению эффективных свойств пластичности структурно-неоднородных упруговязкопластических сред // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1993. № 1; О контактном взаимодействии с предварительно напряженной упруговязкопластической средой // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1993. № 3.

@

Чэркас Леанід (н. 01.01.1937, в. Доктаравічы Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1986, Лімітавыя цыклы аўтаномных паліномных сістэм), праф. (1986). Скончыў БДУ (1959). Працуе ў БДУІР. Навуковыя працы па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Распрацаваў тэорыю лімітавых цыклаў аўтаномных паліномных сістэм.

Тв.: Методы нелинейных функционалов Вольтерра в теории электрической связи. М., 1990 (разам з Б.Багдановічам, Я.Задзядзюрыным і інш.); Контроль знаний студентов по математике с помощью ЭВМ. М., 1990 (разам з М.Мірошнікавай, Б.Ажэгавым); Функция Дюлака в полуплоскости в виде полинома второй степени для квадратичной системы // ДУ. 1998. Т. 34, № 10 (разам з А.Гаранем).

@

Шабека Леанід (н. 03.07.1941, в. Цесава Менскай вобл.), д-р педагагічных навук (1995, Геаметрычнае забеспячэнне цэласнай графічнай падрыхтоўкі інжынера), праф. (1993). Скончыў БПІ (1966). Працуе ў БДПА. Навуковыя працы па методыцы матэматыкі. Распрацаваў метадычную сістэму геаметрычнага забеспячэння цэласнай графічнай падрыхтоўкі інжынера, прынцыпы ўзаемадзеяння выкладчыкаў графічных дысцыплін розных ступеняў адукацыі.

Тв.: Начертательная геометрия. Изд. 2-е, доп. Мн., 1991; Обучение начертательной геометрии на базе трехмерных компьютерных моделей // Новые технологии в машиностроении и вычислительной технике. Ч. 1. Брест, 1998 (разам з А.Старажылавым); Модель для демонстрации сечения геометрического тела плоскостью. № 44499589. Заявлено 31.10.88. Опубл. 30.11.91. Бюл. № 44 (разам з П.Зялёным).

@

Шэшка Міхаіл (н. 12.07.1937, в. Зялёнкі Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1993, Набліжанае развязанне сінгулярных інтэгральных раўнанняў з дапамогай вылічэнняў), праф. (1995). Скончыў БДУ (1961), дзе і працуе. Навуковыя працы па сінгулярных інтэгральных раўнаннях і іх дастасаваннях. Распрацаваў новы метад набліжанага развязання сінгулярных інтэгральных раўнанняў з ядрамі Кашы і Гільбэрта.

Тв.: О точном и приближенном решениях сингулярного интегрального уравнения с ядром Коши на бесконечном контуре // ДУ. 1996. Т. 32, № 8; Прямой метод решения системы сингулярных интегральных уравнений с ядром Коши // ДУ. 1997. Т. 33, № 9 (разам з Д.Шуляевым); О точном и приближенном решениях системы сингулярных интегральных уравнений с ядром Гильберта // ДУ. 1998. Т. 34, № 9.

@

Юдзін Міхаіл (н. 16.09.1928, п. імя Свярдлова Ўладзімірскай вобл., Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1997, Лімітавыя размеркаванні сумаў залежных выпадковых велічыняў і вектараў), праф. (1998). Скончыў Іванаўскі педагагічны інстытут (1954). Працуе ў Мазырскім педагагічным інстытуце. Навуковыя працы па тэорыі імавернасцяў і матэматычнай статыстыцы. Даказаў лімітавыя тэарэмы для сумаў залежных выпадковых велічыняў і вектараў з концымі і неабмежаванымі дысперсіямі, з бязмежна падзельнымі размеркаваннямі, якія задавальняюць умову перамешвання.

Тв.: К аппроксимации распределений сумм mn-зависимых величин распределениями из класса L // Изв. вузов. Сер. Математика. 1989. № 4; Cложное пуассоновское распределение в теории деформаций и разрушений // Изв. вузов. Сер. Математика. 1993. № 6; Об обобщении формулы Леви-Хинчина на суммы зависимых векторов // Изв. вузов. Сер. Математика. 1996. № 4.

@

Юрчук Мікалай (н. 27.05.1942, в. Дубянец Берасцейскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1982, Метад энергетычных няроўнасцяў пры даследаванні дыферэнцыяльна-аператарных раўнанняў), праф. (1983). Скончыў БДУ (1966), дзе і працуе. Навуковыя працы па дыферэнцыяльна-аператарных раўнаннях, раўнаннях матэматычнай фізікі. Распрацаваў новы метад энергетычных няроўнасцяў і дастасаваў яго да шырокага класа раўнанняў матэматычнай фізікі і аператарных раўнанняў. Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996).

Тв.: Задача Коши для дифференциально-операторных уравнений типа Фукса // ДУ. 1991. Т. 27, № 6 (разам з С.Максімовіч); О классическом решении смешанной задачи для одномерных гиперболических уравнений частного порядка // ДУ. 1993. Т. 29, № 6 (разам з Чарые Коку); Априорные оценки метода квазиобращения // ДУ. 1993. Т. 29, № 8 (разам з Э.Аксенем).

@

Яблонскі Анатоль (20.04.1928, в. Вішнёва Менскай вобл. - 04.02.1995), д-р фізіка-матэматычных навук (1971, Аналітычныя ўласцівасці развязкаў сістэм дыферэнцыяльных раўнанняў), праф. (1974). Скончыў БДУ (1951). Працаваў у Інстытуце матэматыкі АН БССР, у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. Навуковыя працы па дыферэнцыяльных раўнаннях. Распрацаваў новыя метады класіфікацыі нелінейных дыферэнцыяльных раўнанняў па характары іх рухомых асаблівых пунктаў, правёў дэталёвае даследаванне ўласцівасцяў развязкаў раўнанняў Пэнлевэ.

Тв.: Решение второго уравнения Пенлеве, продолжимое на всю вещественную ось // ДУ. 1971. Т. 7, № 6; О подвижных особенностях одного класса уравнений // ДУ. 1974. Т. 10, № 5; Подвижные особые точки дифференциального уравнения с экспоненциальной правой частью // ДУ. 1982. Т. 18, № 5.

@

Ягораў Аляксандар (н. 04.03.1940, г. Барысаў Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1992, Метады набліжанага вылічэння кантынуальных інтэгралаў). Скончыў БПІ (1962) і БДУ (1968). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы прысвечаны вылічальнай матэматыцы, стахастычнаму аналізу, набліжаным метадам інтэгравання. Распрацаваў і даследаваў шэраг агульных метадаў набліжанага вылічэння функцыянальных інтэгралаў па мерах і мнагастайнасцях, у тым ліку па мерах, спароджаных рознымі класамі выпадковых працэсаў.

Тв.: Приближенные методы вычисления континуальных интегралов. Мн.,1985 (разам з П.Сабалеўскім і Л.Яновічам); Functional Integrals: Approximate Evolution and Applications. 1993. Kluwer Academic Publishers (The Netherland) (разам з П.Сабалеўскім і Л.Яновічам); On L2-isomorphic Ganssian models for nonganssian distribution. Monte Carlo Methods and Appl. 1997. V. 3.

@

Якубовіч Сямён (н. 22.01.1961, г. Берасце), д-р фізіка-матэматычных навук (1997, Інтэгральныя пераўтварэнні па індэксе і згорткавы метад). Скончыў БДУ (1984), дзе і працаваў. З 1996 г. - у ЗША. Асноўныя працы па інтэгральных пераўтварэннях, спецыяльных функцыях, аперацыйным злічэнні.

Тв.: Двойные интегралы Меллина-Барнса и приложения (разам з Нгуен Тхань Хай). Сингапур, 1992; Гипергеометрический подход к интегральным преобразованиям. Клувер (Голландия), 1994 (разам з Ю.Лучко); Преобразования по индексу. Сингапур, 1996.

@

Ямелічаў Уладзімір (н. 10.08.1930, г. Макар'еў Кастрамской вобл., Расея), д-р фізіка-матэматычных навук (1972, Аб метадах дыскрэтнай аптымізацыі і поліэдральнай камбінаторыцы), праф. (1976). Скончыў Іванаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1952). Працуе ў БДУ. Навуковыя працы па метадах дыскрэтнай аптымізацыі, поліэдральнай эканоміцы. Распрацаваў тэорыю складанасці і ўстойлівасці задач вектарнай дыскрэтнай аптымізацыі і агульную схему развязання шырокага класа задач камбінаторнай аптымізацыі. Развязаў шэраг праблем поліэдральнай камбінаторыкі. Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998).

Тв.: Многогранники, графы, оптимизация. М., 1981 (разам з М.Кавалёвым і М.Краўцовым); Метод построения последовательности планов для решения задач дискретной оптимизации. М., 1981 (разам з В.Комлікам); Лекции по теории графов. М., 1990 (разам з А.Мельнікавым, У.Сарванавым, Р.Тышкевіч).

@

Яновіч Леанід (н. 04.03.1934, в. Кажушкі Менскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1987, Даследаванні па набліжаным кантынуальным інтэграванні па гаўсавай шэры), праф. (1992), чл.-кар. НАН Беларусі (1989). Скончыў БДУ (1957). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Асноўныя працы па тэорыі набліжаных метадаў аналізу і вылічальнай матэматыцы. Распрацаваў і даследаваў шэраг метадаў апраксімацыі функцый і аператараў, лікавых метадаў развязання інтэгральных і інтэгра-дыферэнцыяльных раўнанняў, набліжанага кантынуальнага інтэгравання.

Тв.: Приближенное вычисление континуальных интегралов по гауссовым мерам. Мн., 1976; Обобщенный винеровский интеграл и некоторые его приложения. Мн., 1989 (разам з І.Кавальчыкам); Functional Integrals: Approximate Evolution and Applications. Kluwer Academic Publishers, 1993 (разам з А.Ягоравым і П.Сабалеўскім).

@

Янчэўскі Вячаслаў (н. 09.07.1948, г. Менск), д-р фізіка-матэматычных навук (1981, Прыведзеная ўнітарная К-тэорыя), праф. (1990). Скончыў БДУ (1971). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па алгебраічнай геаметрыі, алгебраічнай К-тэорыі. Распрацаваў прыведзеную ўнітарную К-тэорыю, развязаў праблемы Хардэра, Кнэзера-Цітса і Д'ёданэ пра спецыяльныя, унітарныя і спінорныя групы над канцамернымі алгебрамі з дзяленнем, даследаваў уласцівасці групаў Браўэра алгебраічных мнагастайнасцяў.

Тв.: Symmetric and skew symmetric elements of involutions, associate groups and the problem of the decompossability of involutions // Proc. Sympos. Pure Math. 1992. V. 58; Принцип Хассе для групп Брауэра полей функций на произведениях многообразий Севери-Брауэра проективных квадрик // Труды Матем. ин-та им. В.А.Стеклова РАН. 1995. Т. 203; Indices of hyperelliptic curves over p-adic fields // Manuscripta Math. 1998. V. 96.

@

Яругін Мікалай (14.05.1907, г. Пралетарск (б.ст. Вялікакняская) Растоўскай вобл., Расея - 12.02.1990), д-р фізіка-матэматычных навук (1943, Прыводныя сістэмы), праф. (1944), акад. АН БССР (1956). Скончыў ЛДУ (1932). З 1956 г. працаваў у Менску. Заснавальнік Інстытута матэматыкі АН БССР (з 1959 па 1977 - дырэктар) і часопіса «Дыферэнцыяльныя раўнанні» (1965). Навуковыя працы прысвечаны дыферэнцыяльным раўнанням. Стварыў новыя метады ў тэорыі лінейных і нелінейных дыферэнцыяльных раўнанняў, тэорыі ўстойлівасці. Развязаў праблему Пуанкарэ і ў прыватных выпадках праблему Рымана. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1967), Дзяржаўная прэмія СССР (1951), Герой Сацыялістычнай Працы (1969).

Тв.: Приводимые системы // Труды Матем. ин-та им. В.А.Стеклова АН СССР. 1946. Т. 13; Книга для чтения по общему курсу дифференциальных уравнений. Мн., 1979; Проблема Римана. Мн., 1982.

##Chapter: 2. Замежныя матэматыкі @

Абэль Нільс Генрык (Abel Niels Henric; 05.08.1802-06.04.1829), нарвежскі матэматык. Працы Абэля зрабілі значны ўплыў на развіццё матэматыкі. Ім створаны асновы тэорыі Галуа, тэорыі алгебраічных функцый. Абэль даў доказ неразвязальнасці алгебраічных раўнанняў вышэй 4-й ступені. Гл. Абэлеў інтэграл, Абэлева група, Абэлева мнагастайнасць, Абэля няроўнасць, Абэля пераўтварэнне, Абэля прыкмета, Абэля тэарэма. Многія вынікі Абэля не былі зразуметыя пры яго жыцці. У 1908 г. у Осла ўзведзены помнік Абэлю.

Літ.: Оpe О. Замечательный математик Нильс Хенрик Абель. М., 1961. @

Адамар Жак Саламон (Hadamard Jаcques Salоmon; 08.12.1865-17.10.1963), французскі матэматык, акад. Парыжскай АН (1912), праф. Калеж дэ Франс (1897-1835), Парыжскага ўніверсітэта (1900-1912), Політэхнічнай школы ў Парыжы (1912-1935), замежны ганаровы акад. АН СССР (1929). Вядомы даследаваннямі ў розных галінах матэматыкі. У тэорыі лікаў А. даказаў асімптатычны закон размеркавання простых лікаў. Ён стварыў значную частку сучаснай тэорыі цэлых аналітычных функцый, атрымаў істотныя вынікі ў тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Ідэі А. зрабілі вялікі ўплыў на стварэнне функцыянальнага аналізу. А. займаўся пытаннямі школьнага выкладання і напісаў падручнік геаметрыі.

Літ.: Успехи матем. наук. 1964. Т. 19, вып. 3. @

Адамс (Эдамс) Джон Каўч (Adams John Couch; 05.06.1819-21.01.1892), ангельскі астраном і матэматык, акад. Лонданскага каралеўскага таварыства, замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1864). З 1861 г. - дырэктар Кэмбрыджскай астранамічнай абсерваторыі. Асноўныя працы па нябеснай механіцы і матэматычнай фізіцы. А. належыць Адамса метад лікавага інтэгравання звычайных дыферэнцыяльных раўнанняў. Адначасова з У.Левер'е прадказаў (1845) адкрыццё планеты Нептун. @

Архімед (Άρχιμήδης; каля 287-212 да н.э.), старажытнагрэцкі навуковец. Распрацаваў метады вылічэння плошчаў, паверхняў і аб'ёмаў розных фігур і целаў. А. першы знайшоў плошчу эліпса, парабалічнага сегмента, паверхню конуса і шара, аб'ёмы шара і сферычнага сегмента. Працы А. былі правільна зразуметыя толькі пад час стварэння дыферэнцыяльнага і інтэгральнага злічэнняў А.Ньютанам і Г.Ляйбніцам. А. - адзін са стваральнікаў механікі як навукі. Пры абароне Сіракуз ад рымлян узначаліў інжынерную службу і стварыў шэраг прыстасаванняў. Даследаваў метады пошуку цэнтра цяжару целаў і стварыў матэматычную тэорыю вагара. Выразы А. «Дайце мне пункт апоры і я зрушу Зямлю» і «Эўрыка!» («Знайшоў!») вядомыя кожнаму адукаванаму чалавеку. Гл. Архімеда аксіёма, Архімедава спіраль, Архімеда целы.

Літ.: Каган В.Ф. Архимед. Краткий очерк о жизни и творчестве. М.; Л., 1951. @

Астраґрадскі Міхаіл Васільевіч (Остроградский Михаил Васильевич; 24.09.1801-01.01.1862), расейскі матэматык, акад. Пецярбургскай АН (1830). Адзін з заснавальнікаў Пецярбургскай матэматычнай школы. Асноўныя працы па матэматычным аналізе, тэарэтычнай механіцы, матэматычнай фізіцы. А. належыць формула пераўтварэння патройнага інтэграла па аб'ёме ў падвойны інтэграл па паверхні (Астраградскага формула, 1826), метад вылучэння рацыянальнай часткі інтэграла (Астраградскага метад, 1944). Напісаў шэраг падручнікаў.

Літ.: Гнеденко Б.В., Погребысский И.Б. Михаил Васильевич Остроградский. М., 1963. @

Багалюбаў Нікалай Нікалаевіч (Боголюбов Николай Николаевич; 21.08.1909-13.02.1992), расейскі матэматык і фізік-тэарэтык, акад. АН СССР (1953). Асноўныя працы па набліжаных метадах матэматычнага аналізу, матэматычнай фізіцы, асімптатычных метадах нелінейнай механікі, тэорыі дынамічных сістэм, статыстычнай фізіцы, квантавай тэорыі поля і дастасаванняў у матэматыцы. Распрацаваў прамыя метады варыяцыйнага злічэння (1930), метад усераднення ў нелінейнай механіцы (1932), метад інтэгральных мнагастайнасцяў (1945), метад ланцужкоў функцый размеркавання для тэорыі нераўнаважных працэсаў (1946), даў матэматычнае абгрунтаванне мікраскапічнай тэорыі звышправоднасці (1947), даказаў дысперсійныя судачыненні ў квантавай тэорыі поля (1956); пабудаваў матэматычную тэорыю звышправоднасці (1957); распрацаваў метад паскоранай збежнасці (1964). Б. стварыў навуковыя школы ў нелінейнай механіцы, статыстычнай фізіцы і квантавай тэорыі поля.

Літ.: Н.Н.Боголюбов. Дубна, 1974. @

Бальцана Бэрнард (Bolzano Bernard; 05.10.1781-18.12.1848), чэшскі матэматык, філосаф. Галоўная праца Б. «Навукавучэнне» (1837) - вялікі гістарычна-крытычны агляд традыцыйных логікавых вучэнняў з арыгінальным выкладаннем логікі. Б. першы (1817) выказаў ідэю арыфметычнай тэорыі рэчаіснага ліку. У яго працах (апублікаваных пры жыцці і рукапісных) можна знайсці некаторыя паняцці і тэарэмы аналізу, якія звычайна звязваюць з больш познімі даследаваннямі іншых матэматыкаў. У сваёй працы «Парадоксы бясконцага» (1851) Б. выступіў як папярэднік Г.Кантара ў даследаванні бясконцых мностваў.

Літ.: Кольман Э.Б. Бернард Больцано. М., 1955. @

Барэль Эміль (Borel Émile; 07.01.1871-03.02.1956), французскі матэматык. Стварыў некалькі галін сучаснага матэматычнага аналізу (разбежныя шэрагі, мера мностваў, дыяфантавых набліжанняў метрычная тэорыя).

Літ.: Полищук Е.М. Эмиль Борель. Л., 1980. @

Біркгаф Джордж (Birkhoff George; 21.03.1884-12.11.1944), амерыканскі матэматык. Працы па статыстычнай механіцы, дыферэнцыяльных і рознасцевых раўнаннях, тэорыі дынамічных сістэм. Некаторыя тэарэмы ў эргадычнай тэорыі носяць імя Б.

Тв.: Динамические системы. М.; Л., 1941. @

Больяі Янаш (Bolyai Janos; 15.12.1802-27.01.1860), венгерскі матэматык. Разам з Н.Лабачэўскім з'яўляецца адным з стваральнікаў неэўклідавай геаметрыі. Свае вынікі надрукаваў у дадатку «Апэндыкс» да 1-га тома твораў свайго бацькі Ф.Больяі ў 1832 г.

Літ.: Töth Imre. Johann Bolyai. Bukarest, 1955. @

Браўэр Лёйтцэн Эґберт Ян (Brouwer Luitzen Egbert Jan; 27.02.1881-02.12.1966), галандскі матэматык. Адзін з заснавальнікаў матэматычнага інтуіцыянізму. Б. - адзін з стваральнікаў тапалогіі.

Літ.: Александров П.С. Комбинаторная топология. М.; Л., 1947. @

Буль Джордж (Boole George; 02.11.1815-08.12.1864), ірландскі матэматык. Заклаў асновы матэматычнай логікі. Гл. Булева алгебра, Булева функцыя, Булева колца, Булевы аперацыі, Булева праграмаванне.

Літ.: Математика XIX века. М., 1978. @

Бунякоўскі Віктар Якаўлевіч (Буняковский Виктор Яковлевич; 16.12.1804-12.12.1889), расейскі матэматык, акад. Пецярбургскай АН (1830) і яе віцэ-прэзідэнт (1864). Асноўныя працы Б. па тэорыі лікаў і тэорыі імавернасцяў з яе дастасаваннямі, матэматычным аналізе. У матэматычным аналізе маюць вялікае значэнне працы Б. па тэорыі няроўнасцяў (Бунякоўскага няроўнасць).

Літ.: Прудников В.Е. В.Я.Буняковский - ученый и педагог. М., 1954. @

Бурбакі Нікаля (Bourbaki Nicolas), псеўданім, пад якім група французскіх матэматыкаў з 1939 г. рэалізуе ідэю Д.Гільбэрта - разгледзець розныя матэматычныя тэорыі з пазіцыі фармальнага аксіяматычнага метаду. У незавершаным шматтомным трактаце Б. «Элементы матэматыкі» будуецца фармальная аксіяматычная сістэма, якая павінна ахапіць калі не ўсе, то хаця б галоўныя раздзелы матэматыкі. Працуе «семінар Бурбакі», на якім абмяркоўваюцца не толькі праблемы трактата, але і заслухоўваюцца даклады матэматыкаў з розных краін.

Літ.: Дьёдонне Жан Александр Эжен. О деятельности Бурбаки // Успехи матем. наук. 1973. Т. 28, вып. 3. @

Бэзу Эцьен (Bezout Étienne; 31.03.1730-27.09.1783), французскі матэматык, сябра Парыжскай АН (1758). Асноўныя працы па алгебры (даследаванне ўласцівасцяў сістэм алгебраічных раўнанняў вышэйшых ступеняў і скасаванне невядомых у такіх сістэмах; вядомая Бэзу тэарэма пра дзяленне мнагаскладу на лінейны двухсклад).

Літ.: Вилейтнер Г. История математики от Декарта до середины XIX столетия. М., 1966. @

Бэр Рэнэ Люі (Baire René Louis; 21.01.1874-05.07.1932), французскі матэматык. Адзін з заснавальнікаў тэорыі функцый рэчаіснай зменнай і дэскрыптыўнай тэорыі мностваў. Стварыў (1899) класіфікацыю разрыўных функцый (класы Бэра).

Тв.: Теория разрывных функций. М.; Л., 1932. @

Бэсэль Фрыдрых Вільгельм (Bessel Friеdrich Wilhelm; 22.07.1784-17.03.1846), нямецкі матэматык. Асноўныя працы па астраноміі. Імя Б. носяць цыліндрычныя функцыі 1-га роду (Б. функцыі), дыферэнцыяльнае раўнанне (Бэсэля раўнанне), няроўнасць для каэфіцыентаў шэрагу Фур'е (Бэсэля няроўнасць), а таксама адна з інтэрпаляцыйных формул (Б. інтэрпаляцыйная формула).

Тв.: Популярные чтения о научных предметах. М., 1959. @

Ваерштрас Карл Тэадор Вільгельм (Weierstraß Karl Theodor Wilhelm; 31.10.1815-19.02.1897), нямецкі матэматык, замежны чл.-кар. (1864) і замежны ганаровы акад. (1895) Пецярбургскай АН, праф. Берлінскага ўніверсітэта (1856). Даследаванні В. прысвечаныя матэматычнаму аналізу, тэорыі функцый, варыяцыйнаму злічэнню, дыферэнцыяльнай геаметрыі і лінейнай алгебры. В. распрацаваў лагічнае абгрунтаванне матэматычнага аналізу на падставе пабудаванай ім тэорыі рэчаісных лікаў. В. увёў паняцце і прыкмету раўнамернай збежнасці функцыйных шэрагаў (Ваерштраса прыкмета). В. належаць даследаванні паводзін аналітычнай функцыі ў наваколлі ізаляванага асаблівага пункта, пабудова тэорыі аналітычнага працягу, тэарэма пра аналітычнасць сумы раўнамерна збежнага шэрагу аналітычных функцый, раскладанне цэлых функцый у бясконцыя здабыткі, асновы тэорыі аналітычных функцый многіх зменных, працы па тэорыі эліптычных і алгебраічных функцый і абэлевых інтэгралаў. У дыферэнцыяльнай геаметрыі В. вывучаў геадэзічныя лініі і мінімальныя паверхні. В. шмат зрабіў для навуковага станаўлення С.Кавалеўскай.

Літ.: Кочина П.Я. Карл Вейерштрасс. М., 1985. @

Вальтэра Віта (Volterra Vito; 03.05.1860-11.10.1940), італьянскі матэматык, акад. Нацыянальнай акадэміі дэі Лінчэі ў Рыме (1899), замежны ганаровы акад. АН СССР (1926), праф. універсітэтаў у Пізе (1883), Турыне (1893), Рыме (1900). Галоўныя працы В. належаць да дыферэнцыяльных раўнанняў з частковымі вытворнымі, інтэгральных раўнанняў (Вальтэры раўнанні), інтэгра-дыферэнцыяльных раўнанняў, функцыянальнага аналізу і тэорыі пругкасці.

Літ.: Полищук Е.М. Вито Вольтерра. Л., 1977. @

Вандэрмонд Аляксандар Тэафіль (Vandermonde Alexandre Théophill; 28.02.1735-01.01.1796), французскі матэматык, акад. Парыжскай АН (1771). Галоўныя працы В. прысвечаны алгебры, у прыватнасці тэорыі сіметрычных функцый. В. належыць абгрунтаванне тэорыі дэтэрмінантаў, дзе вядомы Вандэрмонда вызначнік.

Літ.: История математики. Т. 3. М., 1972. @

Варынг (Ўорынг) Эдўард (Waring Edward; 1734-15.08.1798), ангельскі матэматык, акад. Лонданскага каралеўскага таварыства (1763), з 1760 г. праф. Кэмбрыджскага ўніверсітэта. Галоўныя працы В. належаць алгебры, тэорыі алгебраічных крывых і тэорыі лікаў, дзе асабліва важная пастаноўка (1770) гэтак званай Варынга праблемы.

Літ.: История математики. Т. 3. М., 1972. @

Віет Франсўа (Viètte François; 1540-13.12.1603), французскі матэматык. Толькі ў працах В. алгебра стала агульнай навукай пра алгебраічныя раўнанні, заснаванай на літарным злічэнні. В. належыць вызначэнне аднастайнага спосабу развязання раўнанняў 2, 3 і 4-й ступені, новы метад развязання кубічнага раўнання, выяўленне залежнасці паміж развязкамі і каэфіцыентамі раўнанняў (формулы Віета). У трыганаметрыі В. даў поўнае развязанне задачы пра вызначэнне ўсіх элементаў плоскага ці сферычнага трохвугольніка праз тры дадзеныя, знайшоў важныя расклады cos nx і sin nx па ступенях sin x і cos x. Разгледзеў бясконцыя здабыткі.

Літ.: История математики. Т. 1. М., 1970. @

Вінаґрадаў Іван Матвеевіч (Виноградов Иван Матвеевич; 14.09.1891-20.03.1983), расейскі матэматык, акад. АН СССР (1929), у 1920-1934 гг. праф. Ленінградскага політэхнічнага інстытута і Ленінградскага ўніверсітэта, з 1932 г. - дырэктар Матэматычнага інстытута імя Ў.А.Сцяклова АН СССР. Галоўны рэдактар «Матэматычнай энцыклапедыі» (Т. 1-5. М., 1977-1985). Асноўныя працы В. прысвечаны аналітычнай тэорыі лікаў. Ён стварыў метад трыганаметрычных сумаў, знайшоў моцныя ацэнкі модуля шырокага класа такіх сумаў. В. атрымаў фундаментальныя вынікі ў такіх класічных задачах, як праблема Варынга, праблема Гільбэрта-Камке, праблема ацэнак сумаў Вэйля (1934-1935), развязаў тэрнарную праблему Гольдбаха і цэлы шэраг адытыўных праблем з простымі лікамі.

Літ.: Иван Матвеевич Виноградов. М., 1978. @

Вінэр (Ўінэр) Норбэрт (Wiener Norbert; 26.11.1894-19.03.1964), амерыканскі навуковец, з 1932 г. праф. Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. У 1920-1930-х гг. стаў вядомы працамі па тэорыі патэнцыялу, гарманічных функцыях, шэрагах і пераўтварэннях Фур'е, агульным гарманічным аналізе, таўберавых тэарэмах. У тэорыі выпадковых працэсаў (вінэравых працэсаў) вялікае значэнне атрымала ўведзеная В. мера ў прасторы непарыўных функцый (вінэрава мера). В. незалежна ад А.Калмагорава развіў тэорыю інтэрпаляцыі і экстрапаляцыі стацыянарных выпадковых працэсаў. В. развіў для такіх працэсаў тэорыю іх «фільтрацыі», якая атрымала шырокае выкарыстанне ў тэхніцы. У 1945-1947 гг. у В. узнікла ідэя пра неабходнасць стварэння адзінай навукі, якая вывучае працэсы захоўвання і перапрацоўкі інфармацыі кіравання і кантролю. Для гэтай навукі В. прапанаваў назоў «кібернетыка». Нароўні з ідэямі К.Шэнана ідэі В. адыгралі вялікую ролю ў фармаванні кібернетыкі.

Тв.: Я - математик. М., 1967. @

Вроньскі Юзэф Марыя (Wroński Jósef Maria; 24.08.1776-09.08.1853), польскі матэматык. Займаўся шырокім колам матэматычных праблем у вельмі агульных пастаноўках. Увёў у матэматычны аналіз функцыйны вызначнік (враньскіян), важны сродак даследавання ў тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў, тэорыі лікаў.

Тв.: Oeuvres mathématiques. T. 1-4. Р., 1925. @

Вэйль Андрэ (Weil Andréе; 06.05.1906-06.08.2001), французскі матэматык, акад. Парыжскай АН (1982), праф. (1958) Прынстанскага інстытута перспектыўных даследаванняў. Адзін з заснавальнікаў групы матэматыкаў Н.Бурбакі. Галоўныя працы па тэорыі непарыўных групаў і абстрактнай алгебраічнай геаметрыі. В. увёў паняцці абстрактнай алгебраічнай мнагастайнасці, раўнамернай прасторы. Аўтар шматлікіх манаграфій, якія зрабілі значны ўплыў на развіццё алгебры 20 ст.

Тв.: Основы теории чисел. М., 1972. @

Вэйль Герман (Weyl Hermann; 09.11.1885-08.12.1955), нямецкі матэматык, сябра Нацыянальнай АН ЗША. Праф. (1913-1930) Цюрыхскага політэхнічнага інстытута, у 1930-1933 гг. - Гётынгенскага ўніверсітэта, з 1933 г. працаваў у Прынстанскім інстытуце перспектыўных даследаванняў (ЗША). Галоўныя працы В. належаць да тэорыі трыганаметрычных шэрагаў і шэрагаў па артаганальных функцыях, тэорыі функцый камплекснай зменнай, дыферэнцыяльных і інтэгральных раўнанняў. Увёў у тэорыю лікаў гэтак званыя сумы В. і паняцце раўнамернага размеркавання. Найбольш значныя працы В. па тэорыі непарыўных групаў з дастасаваннямі да праблемаў геаметрыі і фізікі. Буйны філосаф. Шмат міжнародных узнагарод, у тым ліку Міжнародная прэмія Н.Лабачэўскага (1927).

Літ.: Яглом И.М. Герман Вейль. М., 1957. @

Ґалілей Ґалілео (Galilei Galileo; 15.21.1564-08.01.1642), італьянскі навуковец. Адкрыў закон інерцыі, законы падзення целаў і інш. Упершыню яўна сфармуляваў некаторыя імавернасныя ўласцівасці выпадковых хібнасцяў.

Літ.: Шмутцер Э., Шютц В. Галилео Галилей. М., 1987. @

Ґалуа (Ґалюа) Эварыст (Galois Évariste; 26.10.1811- 30.05.1832), французскі матэматык. Матэматычная спадчына Г. складае невялікую колькасць вельмі сцісла напісаных працаў, якія не зразумелі сучаснікі. Г. па сутнасці пабудаваў усю тэорыю концых палёў (цяпер называюцца Галуа палямі). Асноўная заслуга Г. - фармулёўка комплекса ідэй, да якіх ён прыйшоў у сувязі з працягам даследаванняў пра развязальнасць у радыкалах алгебраічных раўнанняў, пачатых Ж.Лягранжам, Н.Абэлем і інш. Пабудаваная ў выніку гэтага Галуа тэорыя, устанаўліваючы апісанне палёў у тэрмінах групаў, якое нагадвае апісанне сіметрый мнагагранніка, зводзіць пытанні, што датычаць палёў, да пытанняў тэорыі групаў (якая ўзнікла менавіта адсюль).

Літ.: Инфельд Л. Эварист Галуа. М., 1958. @

Гамільтан Ўільям Роўэн (Hamilton William Rowan; 04.08.1805-02.09.1865), ірландскі матэматык і астраном, акад. Ірландскай каралеўскай АН, чл.-кар. Пецярбургскай АН (1837), праф. (1827) астраноміі ў Дублінскім універсітэце і дырэктар універсітэцкай астранамічнай абсерваторыі. Адзін з стваральнікаў асноваў вектарнага злічэння. Г. быў буйным механікам і фізікам. У механіцы Г. выкарыстаў варыяцыйны метад (гэтак званы прынцып найменшага дзеяння). Працы Г. зрабілі значны ўплыў на развіццё матэматыкі і яе тэрміналогіі ў 20 ст. (Гамільтана аператар, Г.-Кэлі тэарэма, гамільтаніян).

Літ.: Life of sir W.R.Hamilton. V. 1-3. Dublin, 1882-1891. @

Ґаўс Карл Фрыдрых (Gauss Carl Friеdrich; 30.04.1777-23.02.1855), нямецкі матэматык, замежны чл.-кар. (1802) і замежны ганаровы акад. (1824) Пецярбургскай АН. Характэрнымі рысамі творчасці Г. з'яўляюцца глыбокая арганічная сувязь у яго даследаваннях паміж тэарэтычнай і дастасоўнай матэматыкай, незвычайная шырыня праблематыкі. Працы Г. зрабілі вялікі ўплыў на развіццё алгебры, тэорыі лікаў, дыферэнцыяльнай геаметрыі, тэорыі прыцягнення, класічнай тэорыі электрычнасці і магнетызму, геадэзіі, цэлых галінаў тэарэтычнай астраноміі. У многіх раздзелах матэматыкі працы Г. садзейнічалі павышэнню патрабаванняў да лагічнай дакладнасці доказаў. Г. даў некалькі доказаў асноўнай тэарэмы алгебры; ён стварыў нутраную геаметрыю паверхняў, якая стала ўзорам для стварэння n-мернай рыманавай паверхні. Да гэтага часу не страціла актуальнасці першая буйная праца Г. «Арыфметычныя даследаванні», напісаная амаль 20-гадовым юнаком, дзе ў многіх пытаннях зроблены першыя буйныя крокі пасля старажытнагрэцкіх матэматыкаў. Г. першы даў строгі доказ квадратовага закону ўзаемнасці, знайшоў усе значэнні n, пры якіх можна пабудаваць правільны многавугольнік з дапамогай цыркуля і лінейкі. Гэтае адкрыццё настолькі ўразіла самога Г., што ён пажадаў, каб правільны 17-вугольнік быў выгравіраваны на яго надмагільным помніку, што і было выканана.

Літ.: Клейн Ф. Лекции о развитии математики в XIX столетии. Ч. 1. М.; Л., 1937. @

Ґельфанд Ізраіль Майсеевіч (Гельфанд Израиль Моисеевич; н. 02.09.1913), расейскі матэматык, акад. АН СССР (1984). Распрацаваў розныя аспекты тэорыі абагульненых функцый, заклаў асновы інтэгральнай геаметрыі, даследаваў кагамалогіі бясконцамерных алгебраў Лі (кагамалогіі Гельфанда-Фукса). Лаўрэат шэрагу міжнародных прэмій. Зараз працуе ў ЗША.

Літ.: Вестник АН СССР. 1983. № 12. @

Ґельфонд Аляксандар Осіпавіч (Гельфонд Александр Осипович; 24.10.1906-07.11.1968), расейскі матэматык, чл.-кар. АН СССР (1939). Знайшоў глыбокія сувязі паміж аналітычнымі ўласцівасцямі функцый камплекснай зменнай і арыфметыкай. У працах 1929 і 1934 гг. развязаў сёмую праблему Гільбэрта пра трансцэндэнтнасць лікаў аb пры алгебраічным a ≠ 0, 1 і алгебраічным ірацыянальным b.

Літ.: Успехи матем. наук. 1967. Т. 22, вып. 3. @

Герон Александрыйскі (Ήρων ό Άλεξανδρεύς; гады нараджэння і смерці невядомыя, хутчэй за ўсё, 1 ст.), старажытнагрэцкі навуковец, які працаваў у Александрыі. Матэматычныя працы Г. - энцыклапедыя антычнай дастасоўнай матэматыкі: ён даў правілы і формулы для дакладнага і набліжанага разліку геаметрычных фігур (да прыкладу, Герона формула для вызначэння плошчы трохвугольніка па трох старанах), правілы лікавага развязання квадратовых раўнанняў і набліжанага здабывання квадратовых і кубічных каранёў.

Літ.: История математики. Т. 1. М., 1970. @

Ґёдэль Курт (Gödel Curt; 28.04.1906-14.01.1978), аўстрыйскі логік і матэматык, з 1940 г. у ЗША, з 1953 г. праф. Прынстанскага інстытута перспектыўных даследаванняў, сябра Нацыянальнай АН ЗША. Асноўныя працы ў галіне матэматычнай логікі і тэорыі мностваў. Аўтар Гёдэля тэарэмы пра няпоўнасць і Гёдэля тэарэмы пра поўнасць.

Літ.: Нагель Э., Ньюман Д. Теорема Гёделя. М., 1970. @

Гёльдэр Людвіг Ота (Hölder Ludwig Otto; 22.12.1859-29.08.1937), нямецкі матэматык. Асноўныя працы па алгебры, матэматычным аналізе (Гёльдэра няроўнасць), асновах матэматыкі. @

Гільбэрт Давід (Hilbert David; 23.01.1862-14.02.1943), нямецкі матэматык, ганаровы акад. (1934) АН СССР, праф. Кёнігсбергскага (1893-1895) і Гётынгенскага (1895-1930) універсітэтаў. Асноўныя працы па тэорыі інварыянтаў, тэорыі інтэгральных раўнанняў, тэорыі лікаў, асновах геаметрыі, праблемах дыферэнцыяльных раўнанняў, матэматычнай фізікі, праблемах варыяцыйнага злічэння. У 1900 г. сфармуляваў 23 праблемы, якія сканцэнтравалі вакол сябе творчыя намаганні матэматыкаў розных кірункаў. Г. даказаў асноўную тэарэму пра існаванне концага базіса сістэмы інварыянтаў, пабудаваў тэорыю інтэгральных раўнанняў з сіметрычным ядром, якая стала адной з асноваў сучаснага функцыянальнага аналізу і спектральнай тэорыі лінейных аператараў. Працы Г. па тэорыі алгебраічных групаў пераўтварылі гэтую галіну матэматыкі і сталі зыходным пунктам яе далейшага развіцця. «Асновы геаметрыі» Г. (1899) сталі ўзорам для далейшых працаў па аксіяматычным будаванні геаметрыі. Уся далейшая праца над логікавымі асновамі матэматыкі ідзе ў значнай ступені па шляхах, пазначаных Г., і з дапамогай створаных ім канцэпцый.

Літ.: Рид К. Гильберт. М., 1977. @

Ґрын Джордж (Green George; 14.07.1793-31.03.1841), ангельскі матэматык і фізік. Увёў паняцце і тэрмін «патэнцыял». Адкрыў судачыненне паміж інтэграламі па паверхні, якая абмяжоўвае аб'ём (Грына формулы).

Літ.: Стройк Д.Н. Краткий очерк истории математики. М., 1978. @

Д'Алямбэр Жан Лерон (D'Alembert Jean Le Rond; 16.11.1717-29.10.1783), французскі матэматык, акад. Парыжскай АН (1741), Французскай акадэміі (1754), замежны ганаровы акад. Пецярбургскай АН (1764) і іншых акадэмій. Асноўныя матэматычныя працы Д. па тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў, дзе ён даў метад развязання дыферэнцыяльнага раўнання 2-га парадку з частковымі вытворнымі (хвалевага раўнання). У тэорыі шэрагаў шырока ўжываецца дастатковая прыкмета збежнасці (Д'Алямбэра прыкмета). Д. належаць важныя вынікі ў тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў са сталымі каэфіцыентамі і сістэм такіх раўнанняў 1-га і 2-га парадку. Д. упершыню выкарыстаў у дыферэнцыяльных раўнаннях функцыі камплекснай зменнай. Д. першы (1743) сфармуляваў правілы складання дыферэнцыяльных раўнанняў для руху адвольных матэрыяльных сістэмаў, пераўтвараючы задачы дынамікі да статыкі - гэтак званы прынцып Д., і выкарыстаў яго (1774) для абгрунтавання гідрадынамікі.

Літ.: Добровольский В.А. Д'Аламбер. М., 1968. @

Дарбу Жан Ґастон (Darboux Jean Gaston; 13.08.1842-23.02.1917), французскі матэматык, акад. Парыжскай АН (1884), замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1895), акад. Лонданскага каралеўскага таварыства (1902), з 1973 г. праф. Парыжскага ўніверсітэта. Галоўныя працы Д. па дыферэнцыяльнай геаметрыі (тэорыя паверхняў, тэорыя крывалінейных каардынат). Д. належаць працы па розных пытаннях інтэгравання дыферэнцыяльных раўнанняў (раўнанне Д.). З іншых працаў Д. важнае значэнне маюць мемуары па тэорыі інтэгравання (Дарбу сумы), тэорыі аналітычных функцый, даследаванні па пытаннях раскладу функцый па артаганальных функцыях.

Тв.: Принципы алгебраической геометрии. Л.; М., 1938. @

Даўбня Іван Пятровіч (Долбня Иван Петрович; 13.01.1853-02.02.1912), расейскі матэматык беларускага паходжання. Праф. (з 1896) і рэктар (з 1910) Пецярбургскага горнага інстытута. Асноўныя працы па алгебры, тэорыі абэлевых інтэгралаў. Даследаваў пытанне аб прывядзенні абэлевых інтэгралаў да элементарных функцый.

Літ.: История отечественной математики. Т. 2. Киев, 1967. @

Дырак Поль Адрыян Морыс (Dirac Paul Adrien Maurice; 08.08.1902-20.09.1984), ангельскі фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў квантавай механікі, замежны сябра АН СССР (1931), акад. Лонданскага каралеўскага таварыства (1930) і шэрагу іншых замежных акадэмій і навуковых таварыстваў, з 1932 г. праф. Кэмбрыджскага ўніверсітэта. Асноўныя працы па матэматыцы прысвечаны функцыянальнаму аналізу і матэматычнай фізіцы (раўнанне Д., дэльта-функцыя Д., статыстыка Фэрмі-Д.). Нобелеўская прэмія (1933).

Тв.: Спиноры в гильбертовом пространстве. М., 1978. @

Дырыхле Пэтэр Ґустаў Лежон (Dirichlet Peter Gustav Lejeune; 13.02.1805-05.05.1859), нямецкі матэматык. У 1831-1855 гг. праф. Берлінскага, з 1855 г. Гётынгенскага ўніверсітэтаў, акад. Лонданскага каралеўскага таварыства (1855), Парыжскай АН (1854), Берлінскай АН, замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1837). Асноўныя працы па тэорыі лікаў і матэматычным аналізе. Д. належыць доказ тэарэмы пра існаванне бясконцай колькасці простых лікаў у кожнай арыфметычнай прагрэсіі з цэлых лікаў, першы элемент і рознасць якой - лікі ўзаемна простыя. Д. увёў функцыйныя шэрагі асаблівага выгляду (гэтак званыя Дырыхле шэрагі). У матэматычным аналізе Д. упершыню сфармуляваў і даследаваў паняцце ўмоўнай збежнасці шэрагу, устанавіў прыкмету збежнасці шэрагу (гэтак званая Дырыхле прыкмета, 1862), даў (1829) строгі доказ магчымасці раскладання ў шэраг Фур'е функцыі, якое мае концую колькасць максімумаў і мінімумаў. Д. належаць працы па механіцы і матэматычнай фізіцы (Дырыхле прынцып у тэорыі гарманічных функцый).

Тв.: Лекции по теории чисел. М.; Л., 1936. @

Дыяфант (Διόφαντξς; прыблізна 3 ст.), старажытнагрэцкі матэматык з Александрыі. У 6 з 13 вядомых нам кнігаў з трактата «Арыфметыка» пастаўлены задачы і распрацаваны метады развязання раўнанняў да 4-й ступені цэлых і рацыянальных лікаў. З імем Д. звязаны буйныя раздзелы тэорыі лікаў - дыяфантавы набліжанні і дыяфантавы раўнанні.

Літ.: Ван дер Варден Б.Л. Пробуждающаяся наука. М., 1959. @

Дэдэкінд Рыхард (Dedekind Richard; 06.10.1831-12.02.1916), нямецкі матэматык. Стварыў шэраг агульных канцэпцый сучаснай алгебры (дэдэкіндава колца, дэдэкіндава крата). Д. - аўтар адной з першых сістэм абгрунтавання тэорыі рэчаісных лікаў (дэдэкіндава аксіёма, дэдэкіндава сечыва).

Літ.: Dugac P. Richard Dedekind et les fondements des mathématiques. P., 1976. @

Дэкарт Рэнэ (Descartes René; 31.03.1596-11.02.1650), французскі матэматык. Д. заклаў асновы аналітычнай геаметрыі, увёў многія сучасныя алгебраічныя абазначэнні. Д. трактаваў рэчаісны лік як тасунак адвольнага адрэзка да адзінкавага, хоць сфармуляваў такое азначэнне толькі А.Ньютан; адмоўныя лікі атрымалі ў Д. рэальнае тлумачэнне ў выглядзе накіраваных ардынат. Д. увёў агульнапрынятыя знакі для зменных велічыняў (x, y, z, ...) і каэфіцыентаў (a, b, c, ...), а таксама абазначэнні ступеняў (x4, a5, ...). Запіс формул у Д. амаль нічым не адрозніваецца ад сучаснага. Д. паклаў пачатак шэрагу даследаванняў уласцівасцяў раўнанняў. У аналітычнай геаметрыі асноўным дасягненнем Д. з'явіўся створаны ім метад каардынат (дэкартавы каардынаты). У сваёй працы «Геаметрыя» (1637) Д. выклаў спосаб будавання нармаляў і датычных да плоскіх крывых.

Літ.: Матвиевская Г.П. Рене Декарт. М., 1976. @

Ермакоў Васіль Пятровіч (Ермаков Василий Петрович; 11.03.1845-16.03.1922), расейскі матэматык беларускага паходжання. У тэорыі шэрагаў знайшоў прыкмету збежнасці (прыкмета Е.). Распачаў выданне (1884) часопіса «Журнал элементарной математики» для вучняў і настаўнікаў.

Літ.: Добровольский В.А. Василий Петрович Ермаков. М., 1981. @

Жардан Мары Энмон Каміль (Jordan Marie Ennemond Camille; 05.11.1838-21.01.1922), французскі матэматык, акад. Парыжскай АН (1881), замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1895). Асноўныя працы па алгебры, тэорыі функцый, тапалогіі. З імем Ж. звязаны: тэарэма Ж.-Гёльдэра пра кампазіцыйныя шэрагі групаў, жарданава нармальная форма матрыцы, жарданава крывая. Ж. належыць першы сістэматычны курс тэорыі групаў і тэорыі Галуа (1870) і трохтомны курс матэматычнага аналізу (1882-1887). Ж. увёў паняцце функцыі з абмежаванай зменлівасцю.

Літ.: Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики. М., 1979. @

Зарыскі Аскар (Zariski Oscar; 24.04.1899-04.07.1986), амерыканскі матэматык беларускага паходжання, акад. Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навукі ў Бостане. Асноўныя працы па алгебраічнай геаметрыі і камутатыўнай алгебры. Некалькі яго манаграфій перакладзены на расейскую мову.

Тв.: Коммутативная алгебра. Т. 1-2. М., 1963. @

Кавалеўская Соф'я Васільеўна (Ковалевская Софья Васильевна; 05.11.1850-10.02.1891), расейскі матэматык беларускага паходжання. Праф. Стакгольмскага ўніверсітэта (1884), чл.-кар. Пецярбургскай АН (1889), прэмія Бардэна Парыжскай АН (1888), прэмія Шведскай каралеўскай АН (1889). Адзін з асноўных матэматычных вынікаў, атрыманы К., - тэарэма аб існаванні развязкаў нармальнай сістэмы раўнанняў з частковымі вытворнымі (Кашы-Кавалеўскай тэарэма) - змяшчаецца ў працы «Да тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў з частковымі вытворнымі» (1875). К. належаць працы аб авароце цвёрдага цела, дзе яна знайшла гэтак званы трэці выпадак інтэгравання ў задачы трох целаў. Вынік быў высока ацэнены ўсімі матэматыкамі таго часу. Таленавіты літаратар, нястомны барацьбіт за роўныя правы жанчын на навучанне, навуковую працу і выкладанне ва ўніверсітэтах.

Літ.: Кочина П.М. Софья Васильевна Ковалевская. М., 1981. @

Калмаґораў Андрэй Нікалаевіч (Колмогоров Андрей Николаевич; 25.04.1903-20.10.1987), расейскі матэматык, акад. АН СССР (1939), замежны акад. АН ЗША (1967), Парыжскай АН (1968) і інш. З 1931 г. праф. Маскоўскага ўніверсітэта. К. належаць фундаментальныя працы па трыганаметрычных шэрагах, тэорыі меры, тэорыі мностваў, тэорыі інтэграла, тэорыі набліжання функцый. К. зрабіў істотны ўклад у распрацоўку канструктыўнай логікі, тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў, функцыянальнага аналізу, механікі (тэорыя турбулентнасці). К. належаць працы ў галіне тэорыі імавернасцяў, дзе ён супольна з А.Хінчыным пачаў выкарыстоўваць метады тэорыі функцый рэчаіснай зменнай (1925). Гэта дазволіла К. развязаць шэраг цяжкіх праблем і пабудаваць шырока вядомую сістэму аксіяматычнага абгрунтавання тэорыі імавернасцяў (1933), закласці асновы тэорыі выпадковых працэсаў Маркава з непарыўным часам. Пазней К. развіў тэорыю стацыянарных выпадковых працэсаў, галінавальных працэсаў. К. зрабіў важны ўклад у тэорыю інфармацыі. Браў актыўны ўдзел у распрацоўцы пытанняў матэматычнай адукацыі ў сярэдняй школе і ВНУ. Міжнародная прэмія Вольфа (1981), Міжнародная прэмія Н.Лабачэўскага (1986).

Літ.: Успехи матем. наук. 1983. Т. 38, вып. 4. @

Кантар Ґеорг (Cantor Georg; 03.03.1845-06.01.1918), нямецкі матэматык, у 1879-1913 гг. праф. універсітэта ў Гале. К. распрацаваў тэорыю бясконцых мностваў і тэорыю трансфінітных лікаў. Даказаў незлічальнасць мноства рэчаісных лікаў і ўстанавіў такім чынам існаванне неэквівалентных бясконцых мностваў (г.зн. такіх, якія маюць розныя магутнасці), сфармуляваў (1878) агульнае паняцце магутнасці мноства. У 1879-1884 гг. К. сістэматычна выклаў прынцыпы свайго вучэння пра бясконцасць. Увёў паняцці лімітавага пункта, вытворнага мноства, пабудаваў прыклад дасканалага мноства (Кантара мноства); развіў адну з тэорый ірацыянальных лікаў; сфармуляваў адну з аксіём непарыўнасці (Кантара аксіёму). Ідэі К. зрабілі вялікі ўплыў на развіццё матэматыкі.

Тв.: Труды по теории множеств. М., 1985. @

Капернік Мікалай (Kopernik Mikołaj; Copernicus Nicolaus; 19.02.1473-24.05.1543), польскі астраном і матэматык, стваральнік геліяцэнтрычнай сістэмы свету. У матэматыцы і сферычнай трыганаметрыі К. займаўся складаннем трыганаметрычных табліц.

Тв.: Николай Коперник: Сб. статей и материалов. М., 1955. @

Кардана Джыраляма (Cardano Girolamo; 24.09.1501-21.09.1576), італьянскі матэматык. З імем К. звязваюць формулу развязання ў радыкалах няпоўнага кубічнага раўнання (Кардана формула). Адным з першых у Эўропе пачаў дапускаць адмоўныя і ўяўныя развязкі раўнанняў. Займаўся пытаннямі перадачы руху, тэорыяй рычагоў.

Літ.: Гутер Р.С., Полунов Ю.Л. Джероламо Кардано. М., 1980. @

Картан Элі Жазеф (Cartan Élie Joseph; 09.04.1869-06.05.1951), французскі матэматык, акад. Парыжскай АН (1931), з 1912 г. праф. Парыжскага ўніверсітэта. Асноўныя працы па тэорыі непарыўных групаў, тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў і дыферэнцыяльнай геаметрыі. Заклаў асновы алгебраічнай тэорыі групаў Лі (1894), пабудаваў тэорыю выяўленняў паўпростых групаў Лі (1913), у далейшым звязаў групы Лі з дыферэнцыяльнай геаметрыяй і тапалогіяй. У 1899-1902 гг. стварыў гэтак званы метад вонкавых формаў, які дазволіў яму развязаць праблему супольнасці раўнанняў Пфафа. Міжнародная прэмія Н.Лабачэўскага (1937).

Тв.: Геометрия групп Ли и симметрические пространства. М., 1949. @

Кашы Аґюстэн Люі (Cauchy Augustin Louis; 21.08.1789-23.08.1857), французскі матэматык. Працы К. прысвечаны пераважна матэматычнаму аналізу і матэматычнай фізіцы. У шматлікіх кнігах у 20-х гг. 19 ст. даў дакладныя азначэнні паняццяў непарыўнасці функцыі, збежнасці шэрагаў, інтэграла як ліміту сумаў. Гл. Кашы задача, Кашы інтэграл, Кашы інтэгральная тэарэма, Кашы інтэгральная формула, Кашы крытэр, Кашы няроўнасць, Кашы паслядоўнасць, Кашы прыкмета, Кашы размеркаванне, Кашы ўмова.

Літ.: Маркушевич А.И. Очерки по истории теории аналитических функций. М.; Л., 1951. @

Келдыш Мсціслаў Усеваладавіч (Келдыш Мстислав Всеволодович; 10.02.1911-24.02.1978), расейскі матэматык і механік, акад. АН СССР (1946), у 1961-1975 гг. прэзідэнт АН СССР, праф. (1937) Маскоўскага ўніверсітэта, дырэктар Інстытута дастасоўнай матэматыкі АН СССР (1953). Тэарэтык касманаўтыкі. К. належыць вялікая колькасць фундаментальных даследаванняў у галіне матэматыкі, вылічальнай матэматыкі, аэрадынаміцы, тэорыі ваганняў. Вялікі цыкл працаў К. прысвечаны ваганням і аўтаваганням авіяцыйных канструкцый. У іх распрацавана тэорыя флатэра самалёта, створаны метады лікавага разліку гэтай з'явы і яго мадэлявання ў аэрадынамічных трубах і прапанаваны меры барацьбы з ім. К. вывучыў з'яву шымі - самаўзбуджальных ваганняў насавога кола шасі самалёта і знайшоў простыя канструктыўныя развязкі для яго ліквідацыі. К. абагульніў тэарэму Жукоўскага пра пад'ёмную сілу. Галоўныя матэматычныя працы К. выкананы ў тэорыі функцый рэчаіснай і камплекснай зменнай, функцыянальным аналізе і раўнаннях з частковымі вытворнымі.

Літ.: Успехи матем. наук. 1971. Т. 26, вып. 4. @

Кеплер Ёган (Kepler Johann; 27.12.1571-15.11.1630), нямецкі матэматык і астраном, які адкрыў законы руху планет Сонечнай сістэмы. Знайшоў дакладныя аб'ёмы многіх целаў авароту яшчэ да стварэння дыферэнцыяльнага і інтэгральнага злічэння. Адзін з першых пачаў выкарыстоўваць лагарыфмы пры вылічэннях.

Літ.: Белый Ю.А. Иоганн Кеплер. М., 1971. @

Кляйн Хрысціян Фэлікс (Klein Christian Felix; 25.04.1849-22.06.1925), нямецкі матэматык, чл.-кар. Берлінскай АН (1895), праф. матэматыкі (1872) у Эрлангене, у Мюнхенскай вышэйшай тэхнічнай школе (1875), з 1880 г. у Ляйпцыгскім універсітэце. Асноўныя працы па неэўклідавай геаметрыі, тэорыі непарыўных групаў, тэорыі алгебраічных раўнанняў, тэорыі эліптычных і аўтаморфных функцый. Свае геаметрычныя ідэі К. выклаў у працы «Параўнальны агляд найноўшых геаметрычных даследаванняў» (1872), вядомай пад назовам эрлангенскай праграмы. К. многа займаўся пытаннямі матэматычнай адукацыі: перад Першай сусветнай вайной ён арганізаваў міжнародную камісію па рэарганізацыі выкладання матэматыкі.

Тв.: Лекции о развитии математики в 19 столетии. Ч. 1. М.; Л., 1937. @

Крамэр Ґабрыэль (Cramer Gabriel; 31.07.1704-04.01.1752), швейцарскі матэматык. Устанавіў (1750) правіла развязання сістэм лінейных раўнанняў з літарнымі каэфіцыентамі (Крамэра правіла). Заклаў асновы тэорыі вызначнікаў. @

Кронэкер Леапольд (Kronecker Leopold; 07.12.1823-29.12.1891), нямецкі матэматык. Асноўныя працы па алгебры і тэорыі лікаў. Займаўся алгебраічнымі раўнаннямі (Кронэкера-Капэлі тэарэма).

Тв.: Vorlesungen über Mathematik. Bd.1-2. Leipzig, 1894-1903. @

Кумер Эрнст Эдуард (Kummer Ernst Eduard; 29.01.1810-14.05.1893), нямецкі матэматык. Асноўныя працы па матэматычным аналізе, алгебры, тэорыі лікаў. Стварыў тэорыю алгебраічных лікаў. Даследаванне падзельнасці алгебраічных лікаў прывяло К. да стварэння ідэальных лікаў. К. зрабіў адзін з істотных крокаў да развязання вялікай тэарэмы Фэрма.

Літ.: Ment B. Ernst Eduard Kummer als Lehrer. Berlin, 1910. @

Лабачэўскі Нікалай Іванавіч (Лобачевский Николай Иванович; 01.12.1792-24.02.1856), расейскі матэматык, творца неэўклідавай геаметрыі, рэктар (1827-1846) Казанскага ўніверсітэта. Навуковыя працы па алгебры, матэматычным аналізе. Першы прыйшоў да высновы, што пяты пастулат Эўкліда нельга даказаць на аснове першых чатырох. Гэта прывяло да адкрыцця новай геаметрыі - Лабачэўскага геаметрыі, ідэі якой сталі зразумелымі толькі пасля смерці Л.

Літ.: Каган В.Ф. Лобачевский. М.; Л., 1948. @

Лапа-Данілеўскі Іван Аляксандравіч (Лаппо-Данилевский Иван Александрович; 28.10.1896-15.03.1931), расейскі матэматык, чл.-кар. АН СССР (1931). Пабудаваў тэорыю функцый ад матрыцаў і дастасаваў яе да развязання асноўных праблем лінейных дыферэнцыяльных раўнанняў, што дазволіла Л.-Д. атрымаць шэраг фундаментальных вынікаў.

Літ.: Изв. АН СССР. Отделение математических и естественных наук. 1931. Т. 6. @

Лебэґ Анры Леон (Lebesgue Henri Léon; 28.06.1875-26.07.1941), французскі матэматык. Адзін з творцаў сучаснай тэорыі функцый рэчаіснай зменнай. Стварыў тэорыю меры (Лебэга мера), паняцце вымернай функцыі і абагульненне інтэграла (Лебэга інтэграл).

Літ.: Тумаков И.М. Анри Леон Лебег. М., 1975. @

Лежандр Адрыен Мары (Legendre Adrien Marie; 18.09.1752-10.01.1833), французскі матэматык. Л. першы даследаваў і дастасаваў метад найменшых квадратаў, Лежандра мнагасклады, Л. пераўтварэнне. Даў першае поўнае апісанне сучаснай яму тэорыі лікаў і ўвёў Лежандра сімвал. Даказаў прыкмету існавання экстрэмуму ў варыяцыйным злічэнні (Л. умова).

Літ.: Вилейтнер Г. История математики от Декарта до середины 19 столетия. М., 1966. @

Лёран П'ер Альфонс (Laurent Pierre Alfonse; 1813-1854), французскі матэматык і вайсковы інжынер. Л. належыць (1843) тэарэма пра раскладанне функцыі камплекснай зменнай, аналітычнай у кругавым колцы, у шэраг (гэтак званы Лёрана шэраг). @

Лёрэнц Хендрык Антон (Lorentz Hendrik Anton; 18.07.1853-04.02.1928), нідэрландскі матэматык і фізік, стваральнік электроннай тэорыі, замежны ганаровы акад. АН СССР (1925). Асноўныя працы Л. прысвечаны фізіцы. У матэматыцы (1904) знайшоў агульныя пераўтварэнні прасторавых каардынат і часу якой-небудзь падзеі пры пераходзе ад адной інерцыйнай сістэмы адліку да іншай (Лёрэнца пераўтварэнні).

Тв.: Элементы высшей математики Т. 1. М., 1908; Т. 2. М., 1910. @

Лі Марыюс Софус (Lie Marius Sophus; 17.12.1842-18.02.1899), нарвежскі матэматык. Творца класічнай тэорыі непарыўных групаў (Лі групаў). Створаная ім тэорыя глыбока паўплывала на развіццё тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў, алгебры, асноў геаметрыі, тапалогіі і тэарэтычнай фізікі. Гл. Лі алгебра, Лі простая алгебра.

Літ.: Яглом И.М. Феликс Клейн и Софус Ли. М., 1977. @

Ліннік Юрый Уладзіміравіч (Линник Юрий Владимирович; 08.01.1915-30.06.1972), расейскі матэматык, акад. АН СССР (1964). Асноўныя працы па тэорыі лікаў, тэорыі імавернасцяў і матэматычнай статыстыцы. Даў элементарны развязак Варынга праблемы, даказаў, што кожны дастаткова вялікі натуральны лік ёсць сума сямі кубаў натуральных лікаў. Стварыў дысперсійны метад, метад вялікага сіта.

Літ.: Академик Ю.В.Линник // Библиографический указатель. Л., 1975. @

Ліўвіль (Льювіль) Жазэф (Liouville Joseph; 24.03.1809-08.09.1882), французскі матэматык. Пабудаваў тэорыю эліптычных функцый, даследаваў краявую задачу для лінейных дыферэнцыяльных раўнанняў 2-га парадку (задача Штурма-Ліўвіля). Першы даў доказ існавання трансцэндэнтных лікаў. Гл. Ліўвіля тэарэма.

Літ.: Scripta math. 1936. V. 4. @

Лузін Нікалай Нікалаевіч (Лузин Николай Николаевич; 09.12.1883-28.02.1950), расейскі матэматык, акад. АН СССР (1929). Асноўныя працы па тэорыі функцый рэчаіснай зменнай. Л. - адзін з стваральнікаў дэскрыптыўнай тэорыі функцый. Л. - кіраўнік матэматычнай школы, з якой у 1920-1930-х гг. выйшаў шэраг буйнейшых савецкіх матэматыкаў.

Літ.: Николай Николаевич Лузин. М.; Л., 1948. @

Ляґранж Жазэф Люі (Lagrange Joseph Louis; 25.01.1736-10.04.1813), французскі матэматык і механік, акад. Парыжскай АН (1772), замежны ганаровы акад. Пецярбургскай АН (1776), Берлінскай АН (1759). З 1795 г. праф. Нармальнай, а з 1797 г. Політэхнічнай школаў у Францыі. Найбольш значныя працы Л. належаць да варыяцыйнага злічэння і механікі. Л. увёў паняцце і знак варыяцыі δ, абагульненыя каардынаты і надаў раўнанням руху форму, названую яго імем. Ён імкнуўся знайсці «простыя» і «ўсеагульныя» прынцыпы механікі. Л. належаць выдатныя даследаванні ў матэматычным аналізе (будаванне аналізу на базе раскладання функцый у ступеневыя шэрагі, формула концых прыростаў (Лягранжа формула), тэорыя ўмоўных экстрэмумаў (Лягранжа множнікаў метад)), у тэорыі лікаў (тэарэма Л.), алгебры (Лягранжа метад), дыферэнцыяльных раўнаннях (метад варыяцыі канстантаў, тэорыя асаблівых развязкаў, інтэрпаляцыі (інтэрпаляцыйная формула Л.) і інш.).

Літ.: Тюлина И.А. Жозеф Луи Лагранж. М., 1977. @

Ляйбніц Ґотфрыд Вільгельм (Leibniz Gottfried Wilhelm; 01.07.1646-14.11.1716), нямецкі матэматык і фізік, акад. Лонданскага каралеўскага таварыства, акад. Парыжскай АН (1700). Найбольш важная заслуга Л. у матэматыцы - распрацоўка (нароўні з А.Ньютанам) дыферэнцыяльнага і інтэгральнага злічэнняў, якая мела велізарнае значэнне для далейшага развіцця матэматыкі і прыродазнаўства. У сваіх працах (1675) Л. сфармуляваў паняцці дыферэнцыяла як бясконца малой рознасці двух бясконца блізкіх значэнняў зменнай велічыні і інтэграла як сумы бясконцага ліку дыферэнцыялаў і даў найбольш простыя правілы дыферэнцавання. Упершыню сустракаюцца ў Л. сучасныя знакі дыферэнцыяла d і інтэграла ∫. Л. даследаваў (1673-1674) знаказменныя шэрагі (Ляйбніца шэрагі) і стварыў канструкцыю лічыльнай машыны. Працы Л. ахоплівалі ўсе пачатковыя раздзелы дыферэнцыяльнага і інтэгральнага злічэнняў.

Літ.: Погребысский И.Б. Готфрид Вильгельм Лейбниц. 1646-1716. М., 1971. @

Ляпляс П'ер Сімон (Laplace Pierre Simon; 23.03.1749-05.03.1827), французскі навуковец. Працы па дыферэнцыяльных раўнаннях (Ляпляса раўнанне), алгебры і тэорыі імавернасцяў (Ляпляса тэарэма), тэорыі функцый (Ляпляса пераўтварэнне), нябеснай механіцы. Пасля яго працаў пералічаныя раздзелы матэматыкі з шэрагу разрозненых фактаў ператварыліся ў абгрунтаваныя матэматычныя кірункі са шматлікімі дастасаваннямі. Гл. Ляпляса інтэграл, Ляпляса размеркаванне, Ляпляса аператар.

Літ.: Воронцов-Вельяминов Б.А. Лаплас. М., 1985. @

Ляпуноў Аляксандар Міхайлавіч (Ляпунов Александр Михайлович; 06.06.1857-03.11.1918), расейскі матэматык і механік, акад. Пецярбургскай АН (1901), праф. (1892) Харкаўскага ўніверсітэта. Л. - стваральнік сучаснай строгай тэорыі ўстойлівасці раўнавагі і руху механічных сістэм, вызначаных концай колькасцю параметраў. З матэматычнага боку гэтае пытанне зводзіцца да даследавання лімітавых паводзін развязкаў сістэм звычайных дыферэнцыяльных раўнанняў пры імкненні незалежнай зменнай да бясконцасці. Л. упершыню даказаў існаванне фігур раўнавагі аднароднай і слаба неаднароднай вадкасцяў, блізкіх да эліпсоідных. У тэорыі імавернасцяў Л. прапанаваў новы метад даследаванняў (метад «характарыстычных функцый»), выдатны па сваёй агульнасці і плённасці; абагульняючы даследаванні П.Чабышова і А.Маркава, Л. даказаў гэтак званую цэнтральную лімітавую тэарэму (Ляпунова тэарэму) тэорыі імавернасцяў пры значна больш агульных умовах, чым яго папярэднікі. Л. - замежны чл.-кар. Парыжскай АН (1916). У 1969 г. АН СССР устанавіла ў якасці ўзнагароды залаты медаль імя А.Ляпунова.

Літ.: Шибанов А. Александр Михайлович Ляпунов. М., 1985. @

Маклёрын Колін (Maclaurin Colin; 1698-14.06.1746), шатландскі матэматык, акад. Лонданскага каралеўскага таварыства (1719). Галоўныя працы М. належаць да тэорыі шэрагаў, дзе вядомы Маклёрына шэраг (1742), злічэння концых рознасцяў (формула Ойлера-М.), тэорыі плоскіх крывых вышэйшых парадкаў. М. - аўтар шэрагу працаў па механіцы (прыцягненне аднародным эліпсоідам авароту цяжкага пункта, раўнавага цяжкай вадкасці, якая аварочваецца).

Літ.: История математики. Т. 3. М., 1972. @

Максўэл Джэймс Кларк (Maxwell James Clerk; 13.06.1831-05.11.1879), ангельскі фізік і матэматык, стваральнік класічнай электрадынамікі, адзін з заснавальнікаў статыстычнай фізікі, сябра Лонданскага каралеўскага таварыства (1860). Галоўныя працы М. у галіне матэматыкі належаць да матэматычнай фізікі. М. падаў законы электрамагнітнага поля ў выглядзе сістэмы чатырох дыферэнцыяльных раўнанняў з частковымі вытворнымі (раўнанні М.). М. упершыню развязаў статыстычную задачу пра размеркаванне малекул ідэальнага газу па хуткасцях (Максўэла размеркаванне). М. таксама садзейнічаў фармаванню вектарнага аналізу ў выглядзе асобнай матэматычнай дысцыпліны; у прыватнасці, ён увёў (1873) тэрмін «градыент» і абазначэнне grad. @

Мальцаў Анатолій Іванавіч (Мальцев Анатолий Иванович; 14.11.1909-07.07.1969), расейскі матэматык, акад. АН СССР (1958). М. належаць фундаментальныя вынікі ў тэорыі групаў і алгебраў М., тэорыі алгарытмаў. Адзін з стваральнікаў тэорыі мадэляў. Ленінская прэмія (1964).

Літ.: Успехи матем. наук. 1968. Т. 23, вып. 3. @

Марґуліс Ґрыґорый Аляксандравіч (Маргулис Григорий Александрович; н. 24.02.1946), расейскі матэматык. Асноўныя працы па тэорыі групаў Лі, эргадычнай тэорыі кратаў, тэорыі лікаў. Развязаў шэраг значных класічных гіпотэз. Лаўрэат прэміі Дж.Філдса (1978). @

Маркаў Андрэй Андрэевіч (Марков Андрей Андреевич; 14.06.1856-20.07.1922), расейскі матэматык. Асноўныя працы па тэорыі лікаў (ланцужкі М.), тэорыі імавернасцяў (Маркава ланцуг, Маркава тэарэма, Маркава працэс), тэорыі функцый (Маркава няроўнасць).

Літ.: Гродзенский С.Я. Андрей Андреевич Марков. 1856-1922. М., 1987. @

Маціясевіч Юрый Уладзіміравіч (Матиясевич Юрий Владимирович; н. 02.03.1947), расейскі матэматык. Асноўныя працы па матэматычнай логіцы. Даказаў (1970) алгарытмічную неразвязальнасць 10-й праблемы Гільбэрта.

Тв.: Диофантовы множества. Успехи матем. наук. 1972. Т. 27, вып. 4. @

Мінкоўскі Герман (Minkowski Hermann; 22.06.1864-12.01.1909), нямецкі матэматык і фізік беларускага паходжання, праф. універсітэтаў у Боне (1893), Кёнігсбергу (1894), Цюрыху (1896), Гётынгене (1902). М. стварыў гэтак званую геаметрыю лікаў, у якой распрацоўваюцца геаметрычныя метады развязання пытанняў тэорыі лікаў (тэарэма Мінкоўскага пра выпуклыя формы і лінейныя няроўнасці). М. належаць працы па тэорыі мнагаграннікаў і геаметрыі выпуклых целаў (тэарэмы М., 1896), дзе ім былі атрыманы важныя вынікі (напрыклад, Мінкоўскага няроўнасць, 1896), па матэматычнай фізіцы, гідрадынаміцы і тэорыі капілярнасці. У 1907-1908 гг. М. даў геаметрычную інтэрпрэтацыю кінематыкі спецыяльнай тэорыі рэлятыўнасці, увёўшы гэтак званую Мінкоўскага прастору.

Тв.: Geometrie der Zahlen. Bd. 1-2. Leipzig, 1896-1910. @

Монж Ґаспар (Monge Gaspard; 10.05.1746-28.07.1818), французскі матэматык, акад. Парыжскай АН (1780), адзін з заснавальнікаў і праф. Політэхнічнай школы ў Парыжы (1794). Галоўныя працы М. па геаметрыі. М. стварыў агульны метад адлюстравання прасторавых фігураў на плоскасці. У 1799 г. выйшла з друку «Нарысная геаметрыя». У працы М. «Дастасаванні аналізу да геаметрыі» (1795) акрамя важных адкрыццяў па дыферэнцыяльнай геаметрыі дадзена геаметрычнае тлумачэнне раўнанняў з частковымі вытворнымі і, з іншага боку, выклад геаметрычных фактаў на мове раўнанняў з частковымі вытворнымі. М. належаць і працы ў галіне матэматычнага аналізу.

Літ.: Боголюбов А.Н. Гаспар Монж. М., 1978. @

Муаўр Абрахам дэ (Moivre Abraham de; 26.05.1667-27.11.1754), ангельскі матэматык. М. знайшоў (1707) правілы (гэтак званую Муаўра формулу) падвышэння да n-й ступені і здабывання кораня n-й ступені для камплексных лікаў. У тэорыі імавернасцяў даказаў прыватны выпадак тэарэмы Ляпляса. Разам з Дж.Стэрлінгам адкрыў асімптатычнае выяўленне n!, якое носіць назоў формулы Стэрлінга.

Тв.: Archive for history of exact sciences. 1968. V. 5, № 3. @

Нёпэр Джон (Napier John; 1550-04.04.1617), шатландскі навуковец. Стваральнік алгарытмаў, дзеянняў над імі і іх дастасаванняў. Напісаў кнігу «Апісанне дзіўнай табліцы лагарыфмаў» (1614).

Літ.: Гутер Р.С., Полунов Ю.Л. Джон Непер. М., 1976. @

Нойман Джон (Янаш) фон (Neumann John (Janos) von; 28.12.1903-08.02.1957), амерыканскі матэматык, акад. Нацыянальнай АН ЗША (1937), праф. (1933) Прынстанскага інстытута перспектыўных даследаванняў. Галоўныя працы ў галіне функцыянальнага аналізу і яго дастасаванняў да пытанняў класічнай і квантавай механікі, а таксама ў тэорыі тапалагічных групаў, тэорыі гульняў, тэорыі аўтаматаў. Н. удзельнічаў у стварэнні першых ЭВМ і распрацоўцы метадаў іх выкарыстання.

Тв.: Избранные труды по функциональному анализу. Т. 1-2. М., 1987. @

Ньютан Айзэк (Newton Isaac; 04.01.1643-31.03.1727), ангельскі матэматык і фізік, які стварыў тэарэтычныя асновы механікі і астраноміі, адкрыў закон сусветнага прыцягнення, распрацаваў (нароўні з Г.Ляйбніцам) дыферэнцыяльнае і інтэгральнае злічэнні; Н. - вынаходнік люстранога тэлескопа і аўтар важнейшых эксперыментальных працаў па оптыцы. Кіраваў фізіка-матэматычнай кафедрай (1669-1701) у Кэмбрыджскім універсітэце, акад. (1672) Лонданскага каралеўскага таварыства (1703 - яго прэзідэнт). Н. сфармуляваў тры славутыя законы руху: закон інерцыі (адкрыты Г.Галілеем, першы закон Н.), закон прапарцыйнасці колькасці руху сіле (другі закон Н.) і закон роўнасці дзеяння і супрацьдзеяння (трэці закон Н.) - гэтак званыя законы механікі Н. З 2-га і 3-га законаў ён атрымлівае закон захоўвання колькасці руху для замкнёнай сістэмы. Вялікае значэнне мелі працы Н. па распрацоўцы дыферэнцыяльнага і інтэгральнага злічэнняў, алгебры, інтэрпаляцыі і геаметрыі. Н. адкрыў узаемна-адваротны характар аперацый дыферэнцавання і інтэгравання, зрабіў фундаментальныя адкрыцці ў галіне бясконцых шэрагаў, у прыватнасці індуктыўнае абагульненне гэтак званай тэарэмы пра біном Н. на выпадак адвольнага рэчаіснага паказніка. Розныя рацыянальныя, дробава-рацыянальныя, ірацыянальныя і некаторыя трансцэндэнтныя функцыі (лагарыфмічную, паказнікавую, сінус, косінус, арксінус) Н. падаў у выглядзе бясконцых ступеневых шэрагаў. Н. прапанаваў метад лікавага развязання алгебраічных раўнанняў (Ньютана метад), а таксама метад для знаходжання раскладання няяўных функцый у шэраг па дробавых ступенях аргумента. Н. належыць развязанне некаторых задач варыяцыйнага злічэння. У «Метадзе рознасцяў» (апубл. 1711) Н. прапанаваў гэтак званую інтэрпаляцыйную формулу Н. Уплыў поглядаў Н. на далейшае развіццё фізікі велізарны. Можна сцвярджаць, што на ўсёй фізіцы і матэматыцы ляжыць індывідуальны адбітак яго думкі.

Літ.: Вавилов С.Н. Исаак Ньютон. 1643-1727. М.; Л., 1943. @

Ойлер Леанард (Euler Leonhard; 04.04.1707-18.09.1783), нарадзіўся ў Швейцарыі, працаваў у Расеі (1727-1741) і (1766-1783) і Германіі (1741-1766), матэматык, механік і фізік, акад. Пецярбургскай (1733), Берлінскай і Парыжскай АН. Напісаў больш за 800 кніг і артыкулаў. О. заклаў асновы некалькіх матэматычных кірункаў. Ён першы пачаў сістэматычна даследаваць функцыі камплекснай зменнай, знайшоў сувязь паміж паказнікавай функцыяй і трыганаметрычнай (Ойлера формулы). Адзін з стваральнікаў варыяцыйнага злічэння, знайшоў неабходную ўмову экстрэмуму функцыянала (раўнанне О.). Ён атрымаў усе класічныя расклады элементарных функцый у бясконцыя шэрагі і здабыткі. У галіне тэорыі лікаў О. распрацаваў асновы тэорыі ступеневых рэштаў і тэорыі квадратовых формаў, увёў славутую дзэта-функцыю і Ойлера функцыю. О. можна лічыць заснавальнікам тапалогіі, тэорыі графаў.

Літ.: Тиле Р. Леонард Эйлер. К., 1983. @

Пантраґін Леў Сямёнавіч (Понтрягин Лев Семёнович; 03.09.1908-03.05.1988), расейскі матэматык, акад. АН СССР (1958). Асноўныя працы па тапалогіі (Пантрагіна дуальнасці прынцып) і тэорыі аптымальных працэсаў (Пантрагіна максімуму прынцып). Атрымаў шэраг значных вынікаў па тэорыі непарыўных камутатыўных групаў, у тэорыі гаматопій, тэорыі дыферэнцыяльных гульняў, аптымальнага кіравання.

Літ.: Лев Семенович Понтрягин. М., 1983. @

Парсэваль Марк Антуан (Parseval Marс Antoin; 27.04.1755-16.08.1836), французскі матэматык. Галоўныя працы П. належаць да дыферэнцыяльных раўнанняў і тэорыі функцый рэчаіснай зменнай, дзе вядомая Парсэваля роўнасць. @

Паскаль Блез (Pascal Blaise; 19.06.1623-19.08.1662), французскі навуковец. Працы па тэорыі лікаў, алгебры, тэорыі імавернасцяў. Знайшоў метад вылічэння біномных каэфіцыентаў (Паскаля трохвугольнік), упершыню пачаў выкарыстоўваць у дакладнай форме метад матэматычнай індукцыі. Развіў інтэгральны метад для вылічэння плошчаў і аб'ёмаў, што стала істотным крокам у развіцці аналізу бясконца малых.

Літ.: Кляус Е.М., Погребысский И.Б., Франкфурт У.И. Паскаль. М., 1971. @

Пірсан Карл (Чарлз) (Pearson Karl (Charles); 27.03.1857-27.04.1936), ангельскі матэматык, біёлаг, філосаф, акад. Лонданскага каралеўскага таварыства (1896), праф. (1884) Лонданскага ўніверсітэта. Галоўныя працы П. па матэматычнай статыстыцы (Пірсана размеркаванне). Распрацаваў тэорыю карэляцыі. @

Піфагор (Пітагор) Самоскі (Πυθαγόρας; 570 - каля 500 да н.э.), старажытнагрэцкі навуковец. У галіне матэматыкі П. прыпісваюць сістэматычнае ўвядзенне доказаў у геаметрыю, пабудову планіметрыі просталінейных фігур, стварэнне вучэння пра падобнасць, доказ тэарэмы пра стораны трохвугольніка, якая носіць яго імя (Піфагора тэарэма), пабудову некаторых правільных мнагаграннікаў. З імем П. звязваюць таксама вучэнне пра цотныя і няцотныя лікі, простыя і складаныя лікі, дасканалыя лікі.

Літ.: Ван дер Варден Б.Л. Пробуждающаяся наука. М., 1959. @

Платон (Плятон) (Πλατων; 428 ці 427 да н.э. - 348 ці 347), старажытнагрэцкі навуковец. Адзін з заснавальнікаў логікавага метаду разважанняў ад супрацьлеглага (абгрунтаваў метад доказу давядзеннем да супярэчнасці). Увёў паняцці «аналіз» і «сінтэз». У школе П. вялікую ўвагу аддавалі геаметрычным задачам на пабудову з дапамогай цыркуля і лінейкі. Гл. Платона цела.

Літ.: Ван дер Варден Б.Л. Пробуждающаяся наука. М., 1959. @

Пталамей (Пталямей) Кляўдыюс (Πτολεματος Κλαυδιος; прыблізна 100-178), старажытнагрэцкі навуковец. У 13 кнігах «Альмагест» заклаў пачаткі па просталінейнай і сферычнай трыганаметрыі, даказаў тэарэму пра ўмежаны ў круг выпуклы чатырохвугольнік (тэарэма П.), склаў трыганаметрычныя табліцы.

Літ.: История математики. Т. 1. М., 1970. @

Пўанкарэ Жуль Анры (Poincaré Jules Henri; 29.04.1854-17.07.1912), французскі матэматык, замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1895), акад. Парыжскай АН (1887), праф. (1888) Парыжскага ўніверсітэта. П. пабудаваў якасную тэорыю дыферэнцыяльных раўнанняў, даследаваў характар інтэгральных крывых на плоскасці, даў класіфікацыю асаблівых пунктаў, вывучыў лімітавыя цыклы, размяшчэнне інтэгральных крывых на паверхні тора, некаторыя іх уласцівасці ў n-мернай прасторы. П. даў дастасаванні сваіх даследаванняў да задачы пра рух трох целаў, вывучыў перыядычныя развязкі гэтай задачы, асімптатычныя паводзіны развязкаў і да т.п. Ён увёў метады малога параметра, нерухомага пункта, раўнанняў у варыяцыях, распрацаваў тэорыю інтэгральных інварыянтаў. Для функцый некалькіх камплексных зменных П. пабудаваў тэорыю інтэгралаў, аналагічных інтэгралу Кашы, паказаў, што скрозь мераморфная функцыя дзвюх камплексных зменных ёсць тасунак дзвюх цэлых функцый. П. увёў асноўныя паняцці камбінаторнай тапалогіі, даказаў формулу, якая звязвае колькасць граняў n-мернага паліэдра (формула Ойлера-П.). П. даў глыбокі параўнальны аналіз сучасных яму тэорый аптычных і электрамагнітных з'яваў. Творы П. зрабілі велізарны ўплыў на многія кірункі сучаснай матэматыкі.

Літ.: Тяпкин А., Шибанов А. Пуанкаре. М., 1982. @

Пўасон Сімэон Дэні (Poisson Siméon Denis; 21.06.1781-25.04.1840), французскі навуковец. Асноўныя працы па тэарэтычнай і нябеснай механіцы, матэматыцы і матэматычнай фізіцы. У тэорыі патэнцыялу П. першы разглядзеў гэтак званае Пуасона раўнанне і дастасаваў яго да развязання задач па гравітацыі і электрастатыцы. Працы П. прысвечаны інтэгральнаму злічэнню (Пуасона інтэграл), тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў з частковымі вытворнымі, тэорыі імавернасцяў (Пуасона тэарэма, Пуасона размеркаванне, пуасонава плынь, пуасонаў працэс).

Літ.: Клейн Ф. Лекции о развитии математики в XIX столетии. М., 1978. @

Пэана Джузэпэ (Peano Giuseppe; 27.08.1858-20.04.1932), італьянскі матэматык, праф. (1890) Турынскага ўніверсітэта. Займаўся пытаннямі пра магчыма больш шырокія ўмовы існавання развязку дыферэнцыяльных раўнанняў, азначэнне крывой і да т.п. і фармальна-лагічным абгрунтаваннем матэматыкі. Усеагульнае выкарыстанне атрымала яго аксіяматыка натуральнага шэрагу лікаў (Пэана аксіёмы). Вядомы яго прыклад непарыўнай (жарданавай) крывой, якая цалкам запаўняе некаторы квадрат (крывая П.).

Тв.: Opere scelte. V. 1-3. Roma, 1957-1959. @

Роль Мішэль (Rolle Michel; 21.04.1652-08.11.1719), французскі матэматык, акад. Парыжскай АН (1685). Аўтар «Трактата па алгебры» (1690), у якім развіў метад адасаблення рэчаісных каранёў алгебраічнага раўнання, заснаваны на прыватным выпадку гэтак званай Роля тэарэмы. Р. даследаваў развязанне ў цэлых ліках нявызначаных лінейных раўнанняў з двума невядомымі.

Літ.: Яновская С.А. Мишель Ролль как критик анализа бесконечно малых // Тр. Ин-та истории естествознания. Т. 1. М.; Л., 1947. @

Рунґе (Рунґэ) Карл Давід Тольмэ (Runge Karl David Tolme; 30.08.1856-03.01.1927), нямецкі матэматык і фізік. Працаваў у Берліне, Гановеры, Гётынгене. Галоўныя матэматычныя працы Р. належаць да лікавых метадаў развязання дыферэнцыяльных раўнанняў (Рунге-Кута метад). @

Рыкаты Якопа Франчэска (Riccati Jacopo Francesco; 28.05.1676-15.04.1754), італьянскі матэматык. Асноўныя працы прысвечаны матэматычнаму аналізу і дыферэнцыяльным раўнанням. Р. - аўтар даследаванняў пра інтэгравальнасць у квадратурах аднаго тыпу дыферэнцыяльных раўнанняў 1-га парадку - спецыяльнага Рыкаты раўнання.

Літ.: История математики. Т. 3. М., 1972. @

Рыман Ґеорг Фрыдрых Бэрнгард (Riemann Georg Friedrich Bernhard; 17.09.1826-20.07.1866), нямецкі матэматык, праф. (1857) Гётынгенскага ўніверсітэта. Працы Р. зрабілі велізарны ўплыў на развіццё матэматыкі 2-й паловы 19 ст. Р. паклаў пачатак геаметрычнаму кірунку тэорыі аналітычных функцый; ім уведзены гэтак званыя рыманавы паверхні, распрацаваная тэорыя канформавых адлюстраванняў і дадзены ў сувязі з гэтым асноўныя ідэі тапалогіі і г.д. Р. зрабіў вялікі ўклад у тэорыю краявых задач аналітычных функцый, ён паставіў і развязаў краявую задачу Р., з дапамогай якой даследуюцца асаблівыя інтэгральныя раўнанні з ядром Кашы і якая мае шматлікія абагульненні і дастасаванні ў тэорыі інтэгральных раўнанняў. Распрацаваныя Р. метады атрымалі шырокае выкарыстанне ў яго працах па тэорыі алгебраічных функцый і інтэгралаў, па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў, па аналітычнай тэорыі лікаў, дзе ён з'яўляецца аўтарам гэтак званай гіпотэзы Р., справядлівасць якой яшчэ (2001) не даказана. Р. вызначыў неабходныя і дастатковыя ўмовы інтэгравальнасці ў сэнсе Р. (Рымана інтэграл), што мела значэнне для тэорыі мностваў і тэорыі функцый рэчаіснай зменнай. Р. прапанаваў метады інтэгравання дыферэнцыяльных раўнанняў з частковымі вытворнымі (з дапамогай інварыянтаў Р. і функцыі Р.), даў агульную ідэю матэматычнай прасторы (паводле яго словаў, «мнагастайнасці»), улучаючы функцыйныя і тапалагічныя прасторы. Р. разглядзеў гэтак званыя рыманавы прасторы, якія абагульняюць прасторы геаметрыі Эўкліда, гіпербалічныя геаметрыі Лабачэўскага і эліптычныя геаметрыі Р.

Літ.: Монастырный М.И. Бернхард Риман. М., 1979. @

Сільвестр (Сыльвэстэр) Джэймс Джозеф (Sylvester James Joseph; 03.09.1814-15.03.1897), ангельскі матэматык, праф. Каралеўскай акадэміі ў Вуліджы (1855-1870), у 1876-1883 гг. праф. універсітэта Джонса Хопкінса ў Балтыморы (ЗША), Оксфардскага ўніверсітэта (1883), замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1872). Галоўныя працы С. прысвечаны алгебры (у прыватнасці, тэорыі інварыянтаў), тэорыі лікаў, тэорыі імавернасцяў. Заснавальнік (1878) першага амерыканскага матэматычнага часопіса «The American Journal of Mathematics». @

Собалеў Сяргей Львовіч (Соболев Сергей Львович; 06.10.1908-1989), расейскі матэматык, акад. АН СССР (1939). Асноўныя працы прысвечаны тэорыі раўнанняў з частковымі вытворнымі, матэматычнай фізіцы, функцыянальнаму аналізу і вылічальнай матэматыцы. С. першы пачаў сістэматычна выкарыстоўваць функцыянальны аналіз у тэорыі раўнанняў з частковымі вытворнымі. Ім уведзены клас функцыянальных прастораў (гэтак званыя Собалева прасторы) і даследаваны стасункі ўкладанняў для гэтых прастораў. Увёў паняцце абагульненага развязку раўнанняў з частковымі вытворнымі і першае дакладнае азначэнне абагульненых функцый.

Літ.: Сергей Львович Соболев // Успехи матем. наук. 1983. Т. 38, вып. 6. @

Стокс Джордж Ґэбрыэл (Stokes George Gabriel; 13.08.1819-01.02.1903), ангельскі матэматык і фізік, акад. Лонданскага каралеўскага таварыства (1851) і яго прэзідэнт (1885-1890), акад. Парыжскай АН (1900), праф. (1849) Кэмбрыджскага ўніверсітэта. Галоўныя працы па фізіцы. Адначасова з Л.Зэйдэлем увёў (1848) паняцце раўнамернай збежнасці паслядоўнасці і шэрагу. Атрымаў (1854) адну з важнейшых формул вектарнага аналізу (Стокса формулу). @

Тэйлар Брук (Taylor Brook; 18.08.1685-29.12.1731), ангельскі матэматык. Знайшоў (1712) агульную формулу раскладання функцый у ступеневыя шэрагі. Паклаў пачатак вывучэння задачы пра ваганне струны. Гл. Тэйлара мнагасклад, Тэйлара формула, Тэйлара шэраг.

Літ.: История математики. Т. 2. М., 1970. @

Т'юрынг Алан Матысан (Turing Alan Mathison; 23.06.1912-07.06.1954), ангельскі матэматык. Асноўныя працы па матэматычнай логіцы і вылічальнай матэматыцы. Увёў (1936-1937) паняцце вылічальнай функцыі. Аўтар ідэі абстрактнай універсальнай вылічальнай машыны (Т'юрынга машыны). @

Фалес (Талес) Мілецкі (Θαλης; прыблізна 625-547 да н.э.), старажытнагрэцкі навуковец. Даў дакладныя доказы некалькіх геаметрычных тэарэм, у прыватнасці Фалеса тэарэмы пра ўласцівасці адрэзкаў на дзвюх простых, якія рассечаны паралельнымі простымі.

Літ.: История математики. Т. 1. М., 1970. @

Фрэдгальм Эрык Івар (Fredholm Erik Ivar; 07.14.1866-17.08.1927), шведскі матэматык. Асноўныя працы па інтэгральных раўнаннях. У 1900 г. выклаў асноўныя ўласцівасці і тэарэмы тэорыі інтэгральных раўнанняў, распрацаваў агульныя метады развязання некаторых іх відаў (Фрэдгальма раўнанняў).

Літ.: Hellsien V. Ivar Fredholm (1866-1927) // Swedish men of sciencе. Stockholm, 1952. @

Фубіні Ґвіда (Fubini Guido; 19.01.1879-06.06.1943), італьянскі матэматык, сябра Нацыянальнай акадэміі дэі Лінчэі ў Рыме, праф. (1910-1938) Турынскага ўніверсітэта. З 1939 г. жыў і працаваў у ЗША. Галоўныя працы па тэорыі функцый і геаметрыі. Ф. належыць шырока вядомая тэарэма пра магчымасць пераўтварэння падвойнага інтэграла да паўторнага, гэтак званая тэарэма Ф. (1907).

Тв.: Opere scelte. V. 1-3. Roma, 1957-1962. @

Фур'е Жан Баціст Жазеф (Fourier Jean Baptiste Joseph; 21.03.1768-16.05.1830), французскі матэматык, акад. Парыжскай АН (1817), замежны ганаровы акад. Пецярбургскай АН (1829). Асноўныя працы Ф. прысвечаны матэматычнай фізіцы. Ф. атрымаў дыферэнцыяльнае раўнанне цеплаправоднасці. Ф. належыць метад падзелу зменных (гэтак званы Фур'е метад), які ён выкарыстаў у некаторых прыватных выпадках (куб, цыліндр і інш.). У аснове гэтага метаду ляжыць падача функцыі праз трыганаметрычныя Фур'е шэрагі, якія хоць і разглядаліся раней, але сталі дзейснай і істотнай зброяй матэматычнай фізікі толькі ў Ф. Спроба Ф. даказаць магчымасць раскладання ў трыганаметрычны шэраг Ф. адвольнай функцыі распачала вялікі цыкл даследаванняў, прысвечаных праблеме магчымасці падачы функцый праз трыганаметрычныя шэрагі і інтэгралы (Фур'е інтэгралы). З гэтымі даследаваннямі звязанае ўзнікненне тэорыі мностваў і тэорыі функцый рэчаіснай зменнай. Ф. належаць працы па лікавых метадах развязання алгебраічных раўнанняў.

Літ.: Grattan-Guinness I. Joseph Fourier (1768-1830). A survey of his life. Cambridge; L., 1972. @

Фэрма П'ер (Fermat Pierre; 17.08.1601-12.01.1665), французскі матэматык. Адзін з стваральнікаў тэорыі лікаў. З яго імем звязаны дзве славутыя тэарэмы: Фэрма вялікая тэарэма і Фэрма малая тэарэма. У галіне геаметрыі Ф. у больш сістэматычнай форме, чым Р.Дэкарт, развіў метад каардынат, даў раўнанні простай і крывых 2-га парадку і паказаў шлях доказу сцверджання пра тое, што ўсе крывыя 2-га парадку - канічныя сечывы. Ф. даў агульнае правіла дыферэнцавання ступеневай функцыі, якое распаўсюдзіў на адвольныя рацыянальныя паказнікі. Ф. належыць правіла знаходжання экстрэмумаў. Ён даказаў у агульным выглядзе правіла інтэгравання ступеневай функцыі і распаўсюдзіў яго на выпадак дробавых і адмоўных ступеняў. Ф. належаць працы па оптыцы, тэорыі імавернасцяў.

Літ.: История математики. Т. 2. М., 1970. @

Харды (Гарды) Ґодфры Гаральд (Hardy Godfrey Harold; 07.02.1877-01.12.1947), ангельскі матэматык, акад. Лонданскага каралеўскага таварыства (1910), замежны ганаровы акад. (1934) АН СССР, праф. Оксфардскага і Кэмбрыджскага ўніверсітэтаў. Галоўныя працы па тэорыі лікаў і тэорыі функцый. Многа працаў выкананы супольна з Дж.Літлвудам. У тэорыі лікаў Х. займаўся дыяфантавымі набліжаннямі, пытаннямі размеркавання дробавых доляў, адытыўнай тэорыяй лікаў, тэорыяй дзэта-функцыі. У тэорыі функцый Х. даследаваў трыганаметрычныя шэрагі, лікавыя і функцыйныя няроўнасці. Шэраг працаў прысвечаны раўнанням. Працы і асоба Х. зрабілі велізарны ўплыў на развіццё матэматыкі ў Англіі на пачатку 20 ст. У яго было шмат вучняў, сярод іх і геніяльны С.Рамануджан.

Тв.: Курс чистой математики. М., 1949. @

Хаўсдарф (Гаўсдарф) Фэлікс (Hausdorff Felix; 08.11.1868-26.01.1942), нямецкі матэматык. Асноўныя працы прысвечаны тэорыі мностваў, тапалогіі, функцыянальнаму аналізу. Упершыню даў азначэнне і ажыццявіў сістэматычнае даследаванне важнага класа тапалагічных прастораў (хаўсдарфава прастора). Заснавальнік сучаснай агульнай тапалогіі. У 1916 г. (адначасова з П.Аляксандравым) развязаў праблему магутнасці барэлевых мностваў. Х. належаць паняцці меры мноства, тапалагічнага ліміту, розныя тэарэмы тэорыі мностваў, агульнай тапалогіі, тэорыі групаў Лі, матэматычнага аналізу.

Тв.: Теория множеств. М.; Л., 1937. @

Чабышоў Пафнуцій Львовіч (Чебышев Пафнутий Львович; 06.05.1821-08.12.1894), расейскі матэматык і механік. Заснавальнік Пецярбургскай матэматычнай школы. Працы Ч. прысвечаны тэорыі набліжання функцый мнагаскладамі, інтэгральнаму злічэнню, тэорыі лікаў, тэорыі імавернасцяў, тэорыі механізмаў. У кожным з названых раздзелаў Ч. стварыў фундаментальныя і агульныя метады, якія аказалі значны ўплыў на далейшае развіццё гэтых кірункаў. Гл. Чабышова мнагасклады, Чабышова няроўнасць, Чабышова тэарэма.

Літ.: Пафнутий Львович Чебышев. 1821-1894. Л., 1976. @

Шміт Ота Юльевіч (Шмидт Отто Юльевич; 30.09.1891-07.09.1956), расейскі матэматык, астраном, геафізік, дзяржаўны дзеяч, акад. (1935), віцэ-прэзідэнт АН СССР (1939-1942), праф. Маскоўскага ўніверсітэта (1923), галоўны рэдактар Вялікай Савецкай Энцыклапедыі ў 1924-1941 гг. Асноўныя працы ў галіне матэматыкі прысвечаны алгебры; манаграфія «Абстрактная тэорыя групаў» зрабіла значны ўплыў на развіццё гэтай тэорыі. Ш. - заснавальнік Маскоўскай алгебраічнай школы.

Літ.: Дуэль И.И. Линия жизни. М., 1977. @

Штурм Жак Шарль Франсўа (Sturm Jacques Charles François; 29.09.1803-18.12.1855), французскі матэматык, акад. Парыжскай АН (1836), замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1836), з 1840 г. праф. Політэхнічнай школы ў Парыжы. Асноўныя працы прысвечаны краявым задачам раўнанняў матэматычнай фізікі і звязанай з імі задачы (1837-1841) пра пошук уласных значэнняў і ўласных функцый для звычайных дыферэнцыяльных раўнанняў (задача Ш.-Ліўвіля). Ш. даў агульны метад для вызначэння колькасці развязкаў алгебраічных раўнанняў, якія належаць зададзенаму адрэзку (Штурма правіла).

Літ.: Enseignement mathématique. 1938. Т. 37. @

Шэнан Клод Элвуд (Shannon Сlaude Elwood; 30.04.1916-26.02.2001), амерыканскі матэматык і інжынер, акадэмік Нацыянальнай АН ЗША (1956) і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук у Бостане, з 1957 г. праф. Масачусетскага тэхналагічнага інстытута. Асноўныя працы па алгебры логікі, тэорыі рэлейна-кантактных схемаў, тэорыі інфармацыі, кібернетыцы (Шэнана тэарэма).

Тв.: Работы по теории информации. М., 1963. @

Эўклід (Ενκλείδης; 3 ст. да н.э.), старажытнагрэцкі навуковец. У галоўнай працы Э. «Пачаткі» падведзены вынікі развіцця грэцкай матэматычнай школы і выкладзены фундамент далейшага развіцця матэматыкі. Працы Э. аказалі значны ўплыў на будучыню геаметрыі і тэорыі лікаў. Гл. Эўкліда алгарытм, Эўклідава геаметрыя, Эўкліда тэарэма, Эўклідава колца, Эўклідава прастора.

Літ.: Ван ден Варден Б.Л. Пробуждающаяся наука. М., 1959. @

Эратасфен Кірэнскі (Έρατοσθενης; каля 276-194 да н.э.), старажытнагрэцкі навуковец. Загадваў Александрыйскай бібліятэкай. Даў вядомы спосаб знаходжання простых лікаў (Эратасфена рэшата), заклаў асновы матэматычнай геаграфіі. @

Эрміт Шарль (Hermite Charles; 24.12.1822-14.01.1901), французскі матэматык. Э. належаць даследаванні па розных пытаннях класічнага аналізу, алгебры і тэорыі лікаў. Асноўныя працы па тэорыі эліптычных функцый і іх дастасаваннях. Э. вывучыў клас артаганальных мнагаскладаў (Эрміта мнагасклады). Шэраг працаў Э. прысвечаны тэорыі алгебраічных формаў і іх інварыянтаў (эрмітава форма). Даказаў (1873) трансцэндэнтнасць ліку e.

Літ.: Ожигова Е.П. Шарль Эрмит. 1822-1901. Л., 1982.