##ShortTitle: Рознае (слоўнікі)
##LongTitle: Рознае (слоўнікі)
##FrontpageTitle: Рознае (слоўнікі)
##ExpandArticle: false
##Type: slo
##HTMLDescription_BEGIN
Створана на падставе:
Розныя крыніцы. Гл. падрабязьней Пра слоўнік.
Разьдзелы:

[Сыракомля]


[Гарэцкі]

[Шаблоўскі]


Назвы нізкіх топкіх мясцін, балот

##HTMLDescription_END
##Chapter: 1. [Сыракомля]
@асочнік — лясны служка, які асочваў звяроў (рабіў асочку, аблаву) і памагаў панам на паляванні [Сыракомля]
@асьміна — старая мера аб'ёму (чаго-небудзь сыпкага), або ёмістасць на тры пуды збожжа [Сыракомля]
@барліна — драўлянае рачное судна для перавозкі грузаў; тое, што і барка [Сыракомля]
@віціна — скручаная лаза, якой вяжуць плыты, або крытае судна па рацэ [Сыракомля]
@гапелька — у значэнні: зашмарга, пятля [Сыракомля]
@гарапнік — біч, кароткі раменны бізун [Сыракомля]
@дзяга — папруга, пасак, рамень [Сыракомля]
@кадаўб — драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны [Сыракомля]
@куколь — пустазелле, якое расце ў збажыне [Сыракомля]
@лешка — града [Сыракомля]
@машок — памяншальная форма слова мох [Сыракомля]
@нашча — нічога не еўшы [Сыракомля]
@паля — бервяно, апора ў збудаваннях (прыкладам, мост на палях) [Сыракомля]
@плахта — тканіна кустарнага вырабу, жаночае адзенне кшталту спадніцы [Сыракомля]
@пярэсмык — вузкая паласа (паміж двумя абсягамі лесу, балота) [Сыракомля]
@рочыць — прадказваць (лёс, будучыню) [Сыракомля]
@тынф — дробная манета [Сыракомля]
@фашына — звязаны пук дубцоў ці чароту для ўмацавання грэбляў, накопаў, плацін і інш. [Сыракомля]
@шайтан — у значэнні: злы дух, сатана [Сыракомля]
@ягамосць — форма звароту; пан, васпан [Сыракомля]
##Chapter: 2. [Гарэцкі]
@адцінак — адбітак [Гарэцкі]
@адылі — а пасля, а далей; аднак [Гарэцкі]
@азука — праворны, шустры, бойкі [Гарэцкі]
@азызнуць — прамерзнуць, празябнуць [Гарэцкі]
@амбарас — непрыемныя турботы, непакой [Гарэцкі]
@амягаць — знемагаць (ад смагі, смеху, жадання чаго-небудзь і г.д.) [Гарэцкі]
@апокуль — гультай, абібок [Гарэцкі]
@асець — сушыльня ў гумне (з падвальнай печчу) для прасушкі снапоў перад малацьбой [Гарэцкі]
@асцюлькі — тонкія доўгія шчаціністыя вусікі на каласах некаторых злакаў [Гарэцкі]
@асцягла — заўзята; вельмі настойліва [Гарэцкі]
@атора — дробная салома з абмалочанымі каласамі [Гарэцкі]
@базыкалы — пустасловы [Гарэцкі]
@балазе — добра што [Гарэцкі]
@балонка — шкло ў раме акна [Гарэцкі]
@балясіны — драўляная апора печы [Гарэцкі]
@бівак — стаянка войска пад адкрытым небам, войска на прывале [Гарэцкі]
@болка — воблака [Гарэцкі]
@брукша — бручка [Гарэцкі]
@бусайла — гуляка, грубіян [Гарэцкі]
@бусоль — геадэзічная прылада для вымярэння гарызантальных вуглоў на мясцовасці [Гарэцкі]
@важашкі — дубчыкі [Гарэцкі]
@валей — лепш [Гарэцкі]
@вязёнкі — вязаныя рукавіцы [Гарэцкі]
@вык — віка [Гарэцкі]
@газардоўны — азартны, заўзяты [Гарэцкі]
@галуза — гарэза, весялун, непаседа [Гарэцкі]
@гатоўка — наяўныя назапашаныя грошы [Гарэцкі]
@гоні — няпэўная мера даўжыні ў 60-100 сажняў [Гарэцкі]
@грэбні — прылада для расчэсвання воўны і льну [Гарэцкі]
@гугаль — куколь, пустазелле, якое расце ў злакавых раслінах [Гарэцкі]
@гунька — пакрывала для каня, папона; посцілка [Гарэцкі]
@гурына — від нітак [Гарэцкі]
@даматур — дамасед [Гарэцкі]
@ёдка — балюча ад холаду, марозна [Гарэцкі]
@ёлка — гаркавата [Гарэцкі]
@жмогус (летувіс.) — чалавек [Гарэцкі]
@жмудзіны — жамойты, жыхары Заходняй Летувы (Жамойціі) [Гарэцкі]
@завалачыць — забаранаваць [Гарэцкі]
@загнет — гарызантальная пляцоўка перад топкай у печы [Гарэцкі]
@захвіцэнне — летаргічны сон [Гарэцкі]
@злашча — тым больш; асабліва [Гарэцкі]
@зніз — апранутыя адна на адну вопраткі [Гарэцкі]
@зюкаць — гаварыць [Гарэцкі]
@зямец — пчаляр [Гарэцкі]
@кабат — састаўная частка беларускага народнага жаночага касцюма ў выглядзе безрукаўкі (гарсэт) [Гарэцкі]
@кадак — тып фотаапарата [Гарэцкі]
@калавурка — вартоўня пры царкве [Гарэцкі]
@калюга — глыбокая каляіна, выбоіна [Гарэцкі]
@камлыжка — цвёрды камяк зямлі [Гарэцкі]
@квакуха — квактуха [Гарэцкі]
@красін — газа [Гарэцкі]
@крупеня — суп з ячнай крупы, панцаку [Гарэцкі]
@кукобіць — пялегаваць, песціць, мілаваць [Гарэцкі]
@кумірня — невялікая язычніцкая малельня з кумірамі (статуямі язычніцкага бога) [Гарэцкі]
@кунігас (летувіс.) — ксёндз [Гарэцкі]
@курчына — асобная жэрдка (паліца) у хаце пад столлю для гаспадарчых патрэб [Гарэцкі]
@кухан — невялікі салодкі коржык [Гарэцкі]
@кухлік — невялікі збаночак [Гарэцкі]
@лантух — страўнік [Гарэцкі]
@латаць — лотас, вадзяная расліна з жоўтай кветкай [Гарэцкі]
@латушка — гліняная або драўляная міска [Гарэцкі]
@леска — плеценая агароджа з арэхавых ці яловых дубцоў (пруцікаў) [Гарэцкі]
@луг — адвар з попелу [Гарэцкі]
@лучаць — злучаць; цэліцца; выпадкова пападаць у адпаведны час [Гарэцкі]
@ляндрынкі — манпансье (ледзянцы) [Гарэцкі]
@магерка (маргелка) — невялікая лёгкая мужчынская шапка з лямцу (воўны) [Гарэцкі]
@мост — падлога ў хаце [Гарэцкі]
@мысічкі — насочкі [Гарэцкі]
@мыт — панос [Гарэцкі]
@мычка — жменя льну, падрыхтаваная для пражы [Гарэцкі]
@мякнуць — мокнуць [Гарэцкі]
@мяліца (церніца) — самаробная прылада, на якой мялі лён, канаплю [Гарэцкі]
@набой — зарад пораху са шротам, карцеччу або куляй для паляўнічай стрэльбы [Гарэцкі]
@нагавіцы — штаны [Гарэцкі]
@нагбом (набгом) — піць з вялікай пасудзіны, нахіліўшы яе [Гарэцкі]
@намітачка — жаночы галаўны ўбор (хустка, касынка) з тонкага саматканага палатна [Гарэцкі]
@наповірку — несці груз удваіх на палцы [Гарэцкі]
@наругацца — дражніцца, насміхацца, знарок злаваць сваімі дрэннымі паводзінамі [Гарэцкі]
@насталіваць — наварваць сталлю [Гарэцкі]
@наўды — нядзіўна, няма нічога асаблівага, няма чаму дзівіцца [Гарэцкі]
@незюклівы — негаваркі [Гарэцкі]
@падол — месца на рацэ, сажалцы, дзе мыюць бялізну [Гарэцкі]
@пазалачваны — пазалочаны [Гарэцкі]
@панаўка — палонка [Гарэцкі]
@партпледзік — дарожная сумка або чахол для пледа і пасцельных рэчаў [Гарэцкі]
@парыня — папар [Гарэцкі]
@пасад — рад снапоў, раскладзеных на таку для малацьбы [Гарэцкі]
@пасконныя — з грубай шорсткай тканіны (апошняга гатунку канаплі) [Гарэцкі]
@пастаць (постаць) — частка поля, занятая жнеямі ў час жніва [Гарэцкі]
@пасэсар — арандатар [Гарэцкі]
@плажам — пластом [Гарэцкі]
@пол — ніжнія нары каля сцяны ў сялянскай хаце, якія служылі як ложак [Гарэцкі]
@пракуда — надзвычайнае здарэнне; свавольнік, выдумшчык [Гарэцкі]
@праскуркі — паўночная мальва [Гарэцкі]
@пушачка — скрыначка [Гарэцкі]
@пыні — маўляў, кажа [Гарэцкі]
@разкі — участкі зямлі [Гарэцкі]
@рышт/1 — канава [Гарэцкі]
@рэзгіны (рэзвіны) — прыстасаванне для пераноскі сена, саломы, якое зроблена з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя пруткі [Гарэцкі]
@сажань — мера даўжыні ў 2,134 м [Гарэцкі]
@санкі — ніжняя сківіца ў людзей або жывёлы [Гарэцкі]
@саха — слуп, падпорка ў гумне [Гарэцкі]
@сіг — крок [Гарэцкі]
@спамін — успамін, памяць [Гарэцкі]
@стадола — будынак для вазоў на заезджым двары [Гарэцкі]
@сувалка — рэшткі валакна пасля трапання льну або канаплі [Гарэцкі]
@судзінне — посуд [Гарэцкі]
@суднік — шафка для кухоннага посуду [Гарэцкі]
@султыжка — костка, масол [Гарэцкі]
@супарат — упарты чалавек; свавольны; супастат, мяцежнік [Гарэцкі]
@супрадкі — вячоркі, у час якіх дзяўчаты разам пралі [Гарэцкі]
@сценка — незасеяная паласа поля, пакінутая для праезду на конях з вазамі [Гарэцкі]
@сяніца — пуня, будынак для сена [Гарэцкі]
@тарпа — скірда [Гарэцкі]
@ташнаваць — перажываць [Гарэцкі]
@ток — месца ў гумне, якое прызначана для ручной малацьбы злакавых раслін (жыта, пшаніцы і г.д.) [Гарэцкі]
@трам — бэлька пад столлю [Гарэцкі]
@тумар — тысячнік [Гарэцкі]
@турацца — хутка ганяцца [Гарэцкі]
@уваўрэць — спацець [Гарэцкі]
@угрунь — бягом [Гарэцкі]
@узмошча — узгорачак каля лесу [Гарэцкі]
@умаўляць — угаворваць, упэўніваць [Гарэцкі]
@уруга — лепшы кавалак пашы [Гарэцкі]
@фарботы — карункі [Гарэцкі]
@фах — рамяство, праца [Гарэцкі]
@фунт — старая мера вагі (расейскі фунт - 409,5 г) [Гарэцкі]
@цаля — мера даўжыні ў ангельскай сістэме мер роўная 2,54 см; у Вялікім Княстве Літоўскім карысталіся цаляй роўнай 2,7 см [Гарэцкі]
@цвінтар — пляцоўка вакол царквы [Гарэцкі]
@церамок — абкладзеная дошкамі магіла, якая мае выгляд хаткі [Гарэцкі]
@цікаць — падглядваць; падкрадвацца [Гарэцкі]
@чалядка — прыслуга, наймічка [Гарэцкі]
@шкеліць — кпіць, насміхацца [Гарэцкі]
@шубіна — палка, зручная для кідання [Гарэцкі]
@шурка — мера дроў у чвэрць сажня [Гарэцкі]
@ягліцца — імкнуцца; квапіцца [Гарэцкі]
@ярмолка — мужчынскі галаўны ўбор набожных жыдоў [Гарэцкі]
##Chapter: 6. [Шаблоўскі] Назвы нізкіх топкіх мясцін, балот
@белька, ж. Балотца сярод лесу. [Шаблоўскі]
@беспрадонне, н., экспр. [Невымерная глыбіня]
Ня лесьця, дзеці, у беспрадоньня, а то патопіцеся (СЦБ) - Пух. [Шаблоўскі]
@вярэцяга, ж. Балота прадаўгаватай формы сярод лесу.
Паміж барамі е такія вярэцягі, мажэш заехаць па шыю, па пояс, па калено, балото вяліка, а вярэцяга - міз лясоў (СПЗБ) - Ганц. [Шаблоўскі]
@жыватока, ж. Грузкая нізіна, якая не перасыхае.
Жывотока, дзе цягне вода і не перасыхае, там грузко. З одное долінкі да ў другу жывотока процекае. // Там жывотока е, ее не перэедзеш (ТС) - Стол., Жытк.
Семантычна блізкія словы: жыла (разм.) 'багністае месца з падземнай крыніцай' (ТСБМ). [Шаблоўскі]
@жымерва, ж. Багна, багністае месца.
Жымерва, вулезці не можно (ТС) - Жытк. [Шаблоўскі]
@кацёл, м. Невялікая непраточная азярына, яма з вадой на лузе, акно на балоце. (ТС) - Стол., Жытк.
Семантычна блізкія словы: балаціна (разм.) 'невялікае балота, лагчына; балоцістае месца' (ТСБМ). [Шаблоўскі]
@котлішча, н. Адкрытае бяздонне на балоце (ТС) - Стол., Жытк. [Шаблоўскі]
@крактавінне, н. [Топкае месца на балоце, замуражэлае зверху.]
У крактавінні такая травазялёная, што ня ўгледзіш бяды, як ускочыш у прорву (Сл. Гродз.) - Дзятл. [Шаблоўскі]
@крэкаць, ж. Глыбокае топкае месца ў балоце.
Крэкаць чорная, не высыхае летам, замярзае зімою. Як у крэкаць улезе конь, то не вылезе. Кінуліся ў тую крэкаць - там чатыры коні засело. У крэкаці вада, зямлі не відаць (СПЗБ) - Гарад. [Шаблоўскі]
@купёла, ж. Балота сярод поля (НЛ) - Гарад. [Шаблоўскі]
@лёхавіна, ж. Топкае балота.
На лёхавіне каровы вязнуць (Сл. Гродз.) - Гродз. [Шаблоўскі]
@лужкавіна, ж. Нізіна ў лесе.
Вон тою лужкавіною буў дубнік (ТС) - Жытк. [Шаблоўскі]
@луміна, ж. Балота без кустоў.
Луміна завецца як балота без кустоў, чыстая балота і вада (СПЗБ) - Глыб. [Шаблоўскі]
@мерва, ж.; мярва, ж. [Гразкае месца]
Мерва - болото, не усыхае, можно утопіцца. Грузко место - мерва. // Така мерва, што не можно перэйці, грузно так (НЛ) - Лельч., (ТС) - Стол. [Шаблоўскі]
@мервіць, незак. Рабіць гразь, засмечваць (ТС) - Жытк. [Шаблоўскі]
@ніква, ж. Топкае балота, дрыгва.
Улез у топло, там ніква такая, шо не вулезеш // Такіе нікву булі, шо жэрдку садзі й садзі ў болото, а вона пошла й пошла (ТС) - Жытк. [Шаблоўскі]
@рышт/2, м. Месца, дзе цячэ невялікая рэчка.
Цераз рышт не перайці: там топка (НС) - Бял. [Шаблоўскі]
@смуга, ж. Багністая пратока.
Смуга - міжду болот, бежыт тудою вода, не перэйдэш, не перэедэш (НЛ) - Лельч. [Шаблоўскі]
@струга, ж.
1. Грузкае балота.
Струга - то яма ў балоце, заплытая торфом, вулезці нельга. У стругу загнаў карову (НС) - Старадар.
2. Топкае месца, твань (НС) - Бял. [Шаблоўскі]
@сычаўка, ж. Забалочанае поле.
На той сычаўцы нічога не расце (СПЗБ) - Барыс. [Шаблоўскі]
@ужар, м.; ужары, мн. Тарфяное балота; выгарышча.
Тут адзін ужар, ужары - гразкія; даўней ставілі каробкі ва ўжары, рыба была, а цяпер нема, пасхло ўсё (СПЗБ) - Барыс. [Шаблоўскі]
@ялюга, ж. Балота, зарослае ельнікам і хмязняком.
Коні паўднём ат аваднёў у ялюгу пабеглі (НЛ) - Пол. [Шаблоўскі]