##ShortTitle: Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем ##LongTitle: Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем ##FrontpageTitle: Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем ##ExpandArticle: false ##Type: slo ##ArticleLang: ru ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. Менск: Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00761-9
Укладальнік: Зьміцер Санько

Разьдзелы:
 Прыказкі і прымаўкі  

 Фраземы  


Пададзены беларускія адпаведнікі да найбольш ужывальных расейскіх прыказак, прымавак і фразем. Для ўсіх, хто імкнецца ўдасканальваць сваю мову.


##HTMLDescription_END ##Chapter: 1. Прыказкі і прымаўкі @Атаманом артель красна — Хвала ваяводзе, што войска ў згодзе = У хвацкага атамана і я не паганы = У добрага атамана ўсе хлопцы смелыя (дужыя) = За ваяводам гожым усё зможам = За добраю радай красуе грамада = Без правадыра войска гіне @Баба с возу - кобыле легче — Баба з калёс, а каня як чорт панёс = Баба з калёс - каню свята (калёсам лягчэй) @Бабушка надвое сказала — Бабка надвое варажыла = «Можа» надвое варожа = Надвое бабка варажыла, а ў вадно месца палажыла = Надвое бабка варажыла: ці памрэ, ці будзе жыва @Барин - лыч замаран — Паніч - свіны лыч = Пан - саломаю напхан = Вялікі пан: падраны (дзіравы) жупан = Гэтакія паны - па тры (пары) ў штаны = Такі пан, што ў саломе спіць, а зубамі блохі б'е @Беда всему научит — Бяда вымучыць і вывучыць = Бяда хоць мучыць, ды жыць вучыць = Бяда ды мука - тая ж навука = Галеча ды голад пагоняць на холад @Бедность - не порок — Сярмяга - не знявага, а жупан - не вялікі пан = Бяднейшы - не канечне дурнейшы = Латаная світка не загана = Беднасць не адбярэ ні чэсці, ні розуму @Без труда не вытащишь и рыбку из пруда — Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці = Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца = Каб вады напіцца, трэба ёй пакланіцца = Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбы не зловіш не памачыўшыся = Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш @Без хозяина дом сирота — Двор без гаспадара плача = Без гаспадара і грошы - чарапкі = Няма Саўкі - няма ўпраўкі = Як гаспадар ёсць у хаце, дык усё будзе добра дбаці @Береги платье снову, а честь смолоду — Шануйся замалада - не напаткае бяда = Шануй рапуху ў садзе, а сябе ў грамадзе = Шануй сябе, то й людзі шанаваць будуць @Береженого и бог бережет — Сцеражонага (сцеражкога, асцярожнага) Бог сцеражэ = Хто сам сябе сцеражэ, таго й Бог беражэ @Берут завидки на чужие пожитки — Чужая доля (яму) пад бокам коле = Ласы на чужыя каўбасы = На чужос дабро вочы гараць = На чужое дабро лапкі ліжа = Мае смак бы да коней ваўкалак = Кожны гад чужому грошу рад @Бестолковая голова ногам покоя не дает — За дурной галавой нагам неспакой (бяда, гора) = За дурною галавою і нагам няма спакою = Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць = Галава нагам зладзей @Богат Ермошка: завел кота да кошку — Багаты Хадот: сабака ды кот = У вераб'я багатая сям'я: у кожнага верабейкі па тры капейкі @Богатому черти деньги куют — Багатаму чорт дзеці калыша (а беднаму з калыскі выкідае) = Багатаму і чорт у кашу маслам кідае = У каго дабро вядзецца, у таго й певень нясецца = Як вадзецца, то і на трэску прадзецца = У багатай хаце і куры часцей нясуцца = Багатаму скрыпка сама грае, а мая і смыкам не хоча @Богач удивляется, чем голь пробавляется — Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца = Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца = Багаты не ведае, чым бедны абедае @Бог видит, кто кого обидит — Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля = Бог не Мікітка, павыламіць лыткі = Бог бачыць з неба, што каму трэба = Бог ведае, хто што робіць і хто як абедае = Бог не гуляе, шмат палатна мае ды багатым торбы нагатаўляе @Бог дает - и дурак берет — Даў Бог дурню хлеба, ды той не ўмеў спажыць як трэба = Што Бог ні даў, усё ў торбу = І Халімон танцуе, калі яму шанцуе = Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца @Бог не выдаст, свинья не съест — Бог не папусціць, свіння не ўкусіць = Калі Бог не дасць смерці, дык не возьмуць і чэрці = Як Бог дапусціць, то й святыя не абароняць @Бодливой корове бог рог не дает — Ведаў Бог, што не даў свінні рог = Не дай Бог свінні рог = Бачыў Бог, што не даў свінні рог, бо ўвесь свет спарола б @Будет и на нашей улице праздник — Прыйдзе, тата, і наша свята = Будзе і на вашай вуліцы кірмаш = Будзе і на маім рынку торг (кірмаш) @Будет и наше время — Загляне сонца і ў наша ваконца = Калісь засвеціць сонца і ў наша ваконца = І наша сонца ўвойдзе ў ваконца = Прыйдзе тая нядзеля, што будзе й маё вяселле = Калісьці й наш Бог праспіцца @Будешь сладок - живьем проглотят, будешь горек - проклянут — Не будзь горкі - праклянуць, не будзь салодкі - пракаўтнуць = Будзеш горкі - праплююць, а салодкі - праглынуць = Не будзь салодкі, бо пераліжуць; не будзь горкі, бо пераплююць @Была бы шея, а ярмо найдется — Быў бы араты, будзе й прыганяты = Былі б дурні, а паны знойдуцца = Абы спіна - пуга знойдзецца = Быў бы азадак, а лазы хопіць = Быў бы лоб, а горб будзе @Был бы хлеб, а зубы сыщутся — Быў бы хлеб, а мышы збягуцца = Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць = Абы было ў торбе, то з'ем і на горбе = На воўну авец знойдзецца й кравец = Абы падла - вароны назлятаюцца = Быў бы куст, а варона знойдзецца = Абы тавар - купец будзе @Был конь, да изъездился — Быў конь, ды з'езджаны, быў хлеб, да з'едзены = Быў ляснічым, а цяпер нічым = Быў піўнічым, а застаўся нічым = Быў калісьці Яўхім, ды цяпер чорт яго ўхапіў @Было дело, да не было деда — Быў квас, ды не было вас = Быў квас, ды не было вас; а як сталі квасіны, тады і вас чэрці ўзнасілі @В гости со своим самоваром не ходят — У студню вады не ліюць, а ў лес дроў не вязуць = У крыніцу не носяць вадзіцу @Век долог - всем полон — Век звекаваць - усяго спазнаць = На год сем прыгод, а на вяку - без ліку = Трапіцца на вяку варыць капусту і ў гляку = Здараецца на вяку і па спіне і па баку = На вяку, як на палосцы-шнурку, усяго трапляецца - і кукалю, і пшаніцы = На вяку ўсяго трапіцца = Жывучы, усяго давядзецца @Век живи, век учись — Што жывем, то вучымся = Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца (налучыцца) = Колькі робіш, столькі вучыся @Велика Федора, да дура — Вырас пад неба, а дурань як трэба = Байбусам вырас, ды розуму не вынес = Да званіцы падняўся, а без розуму застаўся = Рост чалавечы, а розум авечы @Весна красна цветами, а осень - плодами — Багата вясна кветкамі, а восень палеткамі = Вясна кветкамі багата, а восень з пірагамі ў хату @Взялся за гуж - не говори, что не дюж — Узяўшыся за гуж, не кажы, што нядуж = Калі ўлез у дугу, не кажы «не магу» = Калі даўся запрэгчы, то дайся й паганяць @Видит око, да зуб неймет — Бачыць вока, ды ляжыць (вісіць) высока = Хочацца, ды не даскочыцца = Вочкі глядзяць, ды трасцы з'ядзяць = Бачыць карова, што на павеці салома = Смачны жабе арэх, ды зубоў Бог не доў (не даў) @Видна птица по полету — Відаць сокал па палёту, а сава па паглёду = Відаць (знаць) пана па халявах = Па пер'і птушку пазнаюць = Знаць жабу па пліганні (а сокала па палёце) @Визга много, а шерсти нет — Не столькі той брагі, колькі звягі = Шмат дзіва, але мала мліва = Не столькі піва, колькі дзіва = На грош піва, на ўсё сяло дзіва = Не столькі таго мёду, колькі смуроду @В каждой шутке есть доля правды — Няма байкі без праўды = Жарты нічога не варты, але часам праўдзяцца = Часам жарты выходзяць на праўду @В ногах правды нет — Сядзь, няхай полы не вісяць = Ногі для дарогі = Сядзьма на калодзе, пагаворым аб прыгодзе @В огороде бузина, а в Киеве дядька — Гэты пра воз, а той пра коз = Хто пра хату, а хто пра лапату = Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбузы @В одно ухо вошло, а в другое вышло — Адным вухам слухае, а другім выпускае = У адно вуха ўпусціў, а ў другое выпусціў @Волка бояться - в лес не ходить — Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў = Баяўшыся трэску, і ў лес не трэба хадзіць = Хто ваўкоў баіцца, па ягады не ходзіць = Баючыся воўка, у лес не ісці @Волка ноги кормят — Ваўка ногі жывяць (гадуюць) = Пасланцамі воўк не сыты = Старца кій корміць @Вольному воля, спасенному рай — Вольнаму воля, шалёнаму поле = Шырокае поле: ідзі, куды воля @Вор ворует не для прибыли, а для своей погибели — Калі хочаш прапасці, пачні (ідзі) красці = Хто хоча прапасці, няхай вучыцца красці = Як украў, то і прапаў = Крадзеным падавішся @Воровское стяжанье впрок не пойдет — Чужое не тучыць, бо сумленне мучыць = Чужое дабро вылазіць праз рабро = Крадзеным сыты не будзеш = Крадзенае не ідзе ў карысць = Ад зладзейства не разжывешся @Ворон ворону глаз не клюет — Драч драчу не дзярэ аччу = Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе = Гад гада не джаліць = Вужака вужаку не джаліць = Крук крука за чуб не бярэ = Воўк ваўка нідзе яшчэ не з'еў @Все кузни исходил, да не кован воротился — Вакол крам ды зноў к нам = Пахадзіў ля лому і назад дадому = Ад кута ў кут і зноў тут @Все люди, как люди, один черт в колпаке — Усе бабры дабры, адно выдра - ліха яе бяры = Усе бабры дабры, адна выдра ліхая @Всем сестрам по серьгам — Кожнай сястрыцы па завушніцы = Кожнаму сыну хатуль за спіну = Кожнаму брату па дукату = Кожнай сяброўцы па залатоўцы = Кожнаму старцу па стаўцу = Усякаму сваяку хоць бы па медзяку @Всему свое время — На ўсё свой час = Без часу не будзе квасу = Без пары няма і травы = Усё свой час мае = Дзярылыка, як (пакуль) дзярэцца: бо прысохне - не ўдзярэш = Сей у пару - збярэш хлеба гару @В семье не без урода — Няма роду без выроду = У балоце не без чорта, а ў роду не без выроду = У кожнай чарадзе авечку з матыліцамі знойдзеш = І на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзецца = І ў добрай сям'і вырадак бывае = Няма лесу без воўка, а сяла без злодзея @Все хорошо, что в меру — На ўсё ёсць мера = Усё добра, што ў меру, а што зашмат, тое не ў лад = Праз меру і свінні не ядуць = Што занадта, тое і свіння не есць = Лішняя нітка палатну завада = Шырокая лыжка рот дзярэ = З вялікае яды няма наўды: не забагацееш, а апузацееш = Што задужа - не здарова @Всякий купец хвалит свой товар — Кожны стралец сваю стрэльбу хваліць = Кожны цыган сваю кабылу хваліць = Кожны пастух сваёй пугай хваліцца = На кірмашы і бык цельны = Не ганячы, не купіш, не хвалячы, не прадасі @Всяк кулик свое болото хвалит — Дзе хвоя ні стаіць, а ўсё свайму бору шуміць = Жыве кулік, дзе прывык, і кожны роднае балота хваліць = Жаба квокча, сваё балота хваліць @Всяк молодец на свой образец — У кожнага кавалера свае манеры = Кожны кравец сваім кроем, кожны кеп сваім строем = Кожны кравец сваім кроем крое = Усялякі гад на свой лад = Усякі чалавек сваім стылем жыве @Всякому овощу свое время — Свой час ягадзе, свой час баравіку = Будзе пара, вырасце трава = Будзе час - будзе і квас, не ўсё за раз = Парою сена косяць = Усё добра ў пару @Всяк петух смел на своей навозной куче — У сваім гародзе роўны ваяводзе = На сваім падворку і сабака адважнейшы = І верабей на сваім падворку спраўны = На сваім сметніку і верабей гаспадар = На сваім сметніку і певень смелы (смялейшы) @Всяк по-своему с ума сходит — Як хто хоча, так па сваім бацьку плача = Кожны па-свойму дурнее = Розум на розум не выпадае = Кожная галава свой розум мае = У каго якая натура @Всяк сверчок знай свой шесток — Ведай, каток, свой куток = Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце = Ёсць у каліце - сядай на куце, а на плячах хатуль - пытаюць: «Адкуль?» = Не лезь, куды галава не лезе @В тесноте, да не в обиде — Дзе цесна, там пацешна = Цесна сядзець, ды добра гладзець = Дзе збяруцца, там смяюцца = Цяснота - не крывота @В тихом омуте черти водятся — У ціхім балоце чэрці растуць = І чорт ціхманам быў = Хто ціха ходзіць, той густа месіць = Ціхая свіння глыбока рые = Ціхая вада грэблю рве @В чужих руках ломоть шире — У чужых руках пірог вялікі = На чужое дабро вочы гараць = У суседа ўсё лепшае = Мая грыўна ўсім дзіўна = Чужыя жоначкі як перапёлачкі = Чужая жонка мёдам мазана, а свая смалою @В чужой монастырь со своим уставом не ходят — З сваёю цаною на кірмаш не едуць = У чужую парафію са сваім звычаем не прыходзь = У чужой бажніцы свечкі не папраўляй @В чужом глазу сучок видит, а в своем бревна не замечает — Чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма = Чужое бачыць пад лесам, а свайго не бачыць і пад носам = У чужым воку і парушынку ўгледзім, а ў сваім і калоды не пабачым = Свайго горба ніхто не бачыць @В чужом пиру да похмелье — Ад чужога шалу ў галаве круціцца = Хто піў, а ў каго галава баліць = Паны пілі, а ў нас галовы баляць = За чужыя грахі пакута = Хто саграшыў, а хто пакутуе @Выше головы не прыгнешь — Вышэй ад сваіх пят не падскочыш = Вышэй носа не пераскочыш = Звыш лобу вочы не ходзяць @Где много слов, там мало дела — Языком у Вільні, а галавою за печчу = Слоў - на мех, а спраў - на смех = Каб так смыкам, як языкам = Гультай не чалавек, балбатун не гаспадар @Где силой взять нельзя, там надобна ухватка — Трэба розумам надтачыць, дзе сіла не возьме = Дзе не можна сілаю, там бяры здогадам = Чаго не можна ўзяць рукамі, хапай галавою = Дзе сілаю не зробіш, то спосабам = Не сілаю, дык спосабам = Не сілай ухапі, а розумам @Где тонко, тут и рвется, где худо, тут и порется — Дзе коратка, там і рвецца = Дзе коратка, там рвецца, дзе балюча, там б'ецца = Дзе баліць, там і вытнешся = На балючае вока ўсё парушына ляціць = На бяду і розум адняло @Глаза видали, что покупали — Бачылі вочы, што бралі (куплялі), а цяпер плачце, хоць павылазьце = Ці міла, ці няміла, але грошы плаціла - трэба есці @Глазам видно, да ногам обидно — Блізка відаць, ды далёка дыбаць = Блізка то блізка, але каб не было слізка @Говорят, что кур доят — Кажуць, што і масла хлебам мажуць = Усялякае бывае: жук рыкае, а карова лятае = Людзі чаго не скажуць - і смаленую кабылу змажуць = Бывала, што й варона кувала, а цяпер і зязюля не каркае = Казалі-гаварылі, што ходзіць Базыль да Марылі @Голова - всему начало — Розум - найлепшае багацце = І да булавы трэба галавы = У добрай галавы сто рук = Галава не булава, мазгі не пілавіны @Головой стены не прошибешь — Лобам муру не праб'еш = Муру галавой не разаб'еш = Хоць лоб і медны, але ж мур каменны @Голод не тетка — Голад не дзядзіна, з'ясі і крадзена = Голад не цётка, з'есць, што патрапіць = Голад не свой брат = Галоднаму ўсё смакуе = На галодны зуб усё смачна = Галоднаму асцюкі не колюцца = Чорт з голаду й мухі еў @Голодной куме хлеб на уме — Галоднай курцы проса на думцы = Галодны - пра хлеб, п'яны - пра хмель = Каму што, а галоднаму хлеб = Галоднаму каню авёс сніцца = Галоднаму - ежы, халоднаму - цяпла, а сытаму - музыкі @Голодному Федоту и пустые щи в охоту — Сагнешся ў сук - з'ясі і саломы пук = З гора, з бяды пад'еў лебяды = У голад і нішчымнае смачна есці = Будзе смачна, як духі падвядзе = Галодны прысмакаў не пытае = Галоднаму жывату і пушынка па нутру @Голому разбой не страшен — Голы разбою не баіцца = Старцу пажар не страшны = Мокры дажджу не баіцца = З жабрака сарочкі не здзярэш @Гора родила мышь — З вялікага гуку не будзе чаго браць у руку = Шырокі двор, ды невялікі збор = З вялікага грому малы дождж = З вялікае хмары малы дождж @Горбатого могила исправит — Гарбатага хіба труна выпрастае (паправіць) = Гарбатага выпрастае магіла, а ўпартага - дубіна = Крывога дрэва не выпрастаеш = З дугі аглоблі не зробіш = Калі пень, то і будзе пень @Господь терпел и нам велел — Бог жабраваў і нам казаў = Цярпі, Зося, так прыйшлося = Цярпі, казача, не выпадае йначай @Готовь летом сани, а зимой телегу — Ладзь калёсы зімою, а сані летам = На свята думай пра будзень, а ўлетку пра зіму @Грамоте учиться - всегда пригодится — Вучыся, нябожа, вучэнне паможа = Навука хоць намучыць, але жыць навучыць = Што замаладу навучышся, на старасць як знойдзеш = Навуку за плячыма не носяць @Грехи любезны доводят до бездны — Не заглядайся на чужых жонак: не скасееш, дык здурнееш = Сам сябе загубіш, як чужую жонку прыгалубіш = Што цела любіць, тое душу губіць = Не кладзіся каля чужой жонкі - адаб'юць пячонкі @Гром не грянет - мужик не перекрестится — Не прыйдзе трывога - не ўспомніш і Бога = Як трывога, тады да Бога = Пакуль пярун не грымне, чалавек яму не паклоніцца = Пакуль не загрыміць, мужык не перахрысціцца @Гулять смолоду - помирать под старость с голоду — Хто замоладу не працуе, той на старасць жабруе = Хто гуляе змоладу, той памрэ з голаду = Гульня ў маладосці дае хваробу на старыя косці = Змоладу банкетавалі, а пад старасць жабравалі = Змоладу балі спраўлялі, пад старасць галышамі сталі = Не хочаш у маладосці працаваць, будзеш на старасці з торбачкай танцаваць @Гусь свинье не товарищ — Мядзведзь карове не брат = Воўк сабаку не радня = Качар курыцы не пара = Воўк казе не таварыш = Раўня як свіння да каня = Свіння каню не таварыш = Багатыр беднаму не брат = Сыты галоднаму не раўня @Дал слово - крепись, а не дал - держись — Слова давай, дык яго і трымай = Што сказаў, тое святое = Будзь свайму слову гаспадар @Даром и чирей не сядет, а все прежде почешется — Дарма хадзіць - ногі адбіць = Дарэмна і каза не спела = Каза ваўку дарма не скача = Дарма і каза цераз плот не скача = Дармавога нічога на свеце няма @Даст бог день - даст и пищу — Дасць Бог дзень - дасць і спажытак = Дасць Бог хлеба - дасць і да хлеба = Даў Бог стан - дасць і жупан @Дают - бери, бранят - беги — Калі вераць, не бажыся, калі б'юць, не прасіся = Што кажуць - рабі, што даюць - бяры (еш) = Не ймуць веры - не бажыся, а б'юць - не маліся = Хоць няшмат даюць - бяры, хоць недалёка шлюць - не йдзі @Двое дерутся - третий в выигрыше — Дзе двух зваду вядзе, там трэці крадзе = Дзе двох сварыцца, там трэці карыстаецца = Дзе двух б'юцца, там трэці карыстае = Тады багатыя рады, калі ў бедных пайшлі звады @Двум смертям не бывать, а одной не миновать — Што будзе, то будзе, а дзве смерці не будзе = Не бываюць дзве смерці, а раз трэба памерці = Раз радзіла маці, раз трэба паміраці = Калі павесяць, дык не ўтопяць = Два разы не паміраць, а раз давядзецца = Адна казе смерць @Делай дело не спеша, была бы слава хороша — Не глядзі, каб скора, а глядзі, каб добра = Скора каты робяцца, ды сляпыя родзяцца = Што хутка робіцца, то сляпое родзіцца = Завіхайся, але не спяшайся @Делу - время, потехе - час — Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Была нядзеля - і мы дудзелі, цяпер серада - працуй, грамада = Калі - на лянок, а калі - у танок = Гульня, ды не штодня = Годзе цалавацца, пара і на хлеб старацца @Десятая (седьмая) вода на киселе — На адным сонцы анучы сушылі = Пень гарэў, а чорт ногі пагрэў, іскра пала, і радня стала = Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў = Сваякі гарбузовыя, жывуць цераз дарогу наўпрысядкі @Дешево и сердито — Хітра, мудра, невялікім коштам = Хітра-мудра і нядорага = І танна, і хітра @Долг платежом красен — Што вінен, аддаць павінен = Умеў узяць - умей і аддаць = Любіш браць - любі і аддаць = Пазычай - як умееш, аддавай - хораша = Прыйшоў з мехам, не адбудзеш смехам = Круці, не круці, а што трэба заплаці @Дома стены помогают — У сваёй хаце і вуглы памагаюць = У сваёй хаце і качарга помач = У сваёй хаце і дзіркі грэюць @Дом невелик - гулять не велит — Сямейка малая - (усім) работы хапае = Гурт невялічкі - гуляць няма звычкі = Былі бы мы сямёра, змаглі б усё ўчора @Дорога ложка к обеду — Дарагое яечка да Вялікадня = Дождж у пару, што золата = Усё добра ў пару = Дарагая помач у свой час = Не ў час лыжка па абедзе @Дорог не обед, а привет — Не дорага ежка, дорага пацешка = Даражэйша не сняданне, а прывітанне = Не частуй (мяне) ні піўцом, ні вінцом, а прывітай шчыранькім слаўцом = Піццё - смяццё, пасядзёнка дорага = Ці з перцам, ці не з перцам, абы са шчырым сэрцам @Дорого, да мило, дешево, да гнило — Прыгажэйшае - даражэйшае, а што заганнае, тое таннае = Ёсць загана - купіш танна = За тавар гнілы і грош малы = Якія грошы, такі і тавар = Таннае мяса сабакі ядуць (цягаюць) @До свадьбы заживет — Пакуль жаніцца, загаіцца = Пакуль шлюб браць - нічога не знаць @Доход не живет без хлопот — Хто дбае, той мае = Гаспадарка - клапатарка = Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць = Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць = Пільнуй гаспадаркі - будуць у гаршку скваркі @Друзья познаются в беде — Зычлівага прыяцеля ў няшчасці пазнаюць = Прыяцеля ў няшчасці пазнаеш = Хто ў бядзе не быў, той праўдзівых прыяцеляў не знае @Дуракам закон не писан — Дурны законаў не чытае, ды свае мае = Для вар'ята няма свята = Дурны сабака і на гаспадара брэша @Дурака пошлешь, а за ним и сам пойдешь — Пашлі дурнога, а за ім другога = Паслаўшы дурнога, за ім пашлі другога = Пашлі асла, а за ім пасла = Пайшоў Апанас па квас, дык ні Апанаса, ні кваса = Пашлі Ціта па сіта - няма сіта, няма Ціта = Паслалі сабаку па табаку - ані табакі, ані сабакі @Дураков не сеют, они сами родятся — Дурняў не сеюць і не жнуць, яны самі растуць = Дурань не родзіцца, а сам знаходзіцца = Добрую траву чалавек сее, а ліхая чорт ведае адкуль бярэцца @Душка не сосед, есть хочет — Душка не птушка, мякінаю не адбудзеш = І мая душа не з клочча, таго самага хоча = Душа не камень, есці хоча = Без хлеба й вады з душою бяды @Дыма без огня не бывает — Дзе не гарыць, там і не курыць = Дзе дым, там і полымя = Адкуль дым, адтуль і полымя = Дзе сунічнік, там і суніцы = І сабака напуста не забрэша = З пальца не выссуць людзі = Не дарма людзі гавораць = Без прычыны і хвост не матляецца @Если б знал, где упадешь, то соломки б подостлал — Каб чалавек ведаў, дзе спатыкнецца, дык абышоў бы тое месца = Каб ведаў, дзе яма, то пераступіў бы = Каб ведаў, дзе павалішся, лепей бы там сеў (лёг) = Калі б ведаў, дзе павалішся, то абышоў бы @Если бы да кабы выросли во рту грибы — Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос = Каб на дзятла не стралец, быў бы дзяцел маладзец = Каб не плеш, дык і лысы не быў бы = Кап, кап - ды не цячэ = Не здарылася б бяды, каб конь не быў худы = Што пра тое гаварыць, што не мае быць @Если кажется, нужно перекреститься — «Мусіць» за вуха ўкусіць = Здаецца, што й певень смяецца = Няхай не здаецца дурной авечцы = Як здаецца, то хрысціся = Перахрысціся, калі здаецца @Есть в мошне, так будет и в квашне — Калі маеш грошы, то не будзеш хадзіць босы = Калі ёсцьу мяшку, то будзе і ў гаршку = Без нястачы пражывеш, калі грошай нажывеш @Ешь пирог с грибами, а язык держи за зубами — Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш - трасцу з'ясі = Трымай язык на прывязі = Маўчы дый мак таўчы = Маўчы як жаба ў карчы = Маўчы, а то будуць таўчы = Маўчы і дыш, дык будзе барыш = Маўчы ды патаквай @Ешь - потей, работай - мерзни — На яду мастак, а на работу сяк-так = Рабіць наш Васіль не мае сіл, а на клёцкі ў малацэ - за чацвярых валачэ = Як да чаркі - скоры, як да працы - хворы = На рабоце «ой» ды «ох», а за сталом адзін за трох = Есць за вала, робіць за камара = Есць за двух, а не зробіць за аднаго @Еще такой не родился, кто бы всем сгодился — Яшчэ гэткі не спаткаўся, каб усім ён спадабаўся = І Бог усім не дагодзіць @Жди у моря погоды — Сядзі ў будзе і чакай, што будзе = Сядзі ды на неба глядзі @Жив Курилка — Жыве наш тата і без свята = Хоць пацеем, але не мадзеем = Нашто той вох, калі мы ўтрох @Жизнь прожить - не поле перейти — Век звекаваць - не пальцам паківаць = Век зжыць - не мех сшыць = Жыццё пражыць - не песенку спець = Жытку пражыць - не люльку выкурыць @За битого двух небитых дают — За аднаго бітага двух нябітых даюць, ды не бяруць = Адзін біты дзесяцёх нябітых каштуе (варты) = За аднаго вучонага сем слепакоў даюць, і то не бяруць @Загуляла булка с квасом, простокваша с молоком — Танцавала рыба з ракам, а пятрушка з песцярнякам = Бычкі йграюць у лучкі, а цёлкі ў свісцёлкі, а бараны ў арганы, а коні ў гармоні = Нам вяселлейка Бог даў, ажаніўся мех - торбу ўзяў @За двумя зайцами погонишься - ни одного не поймаешь — Хто зашмат жадае, той нічога не мае = За сем работ бярэцца, а ні адна не ўдаецца = Хто два зайцы гоніць, ніводнага не здагоніць = Разам дзвюх сарок за хвост не ўтрымаеш @За деревьями леса не видит — Па хаце ходзіць, а дзвярэй не знаходзіць = Па гары ходзіць і сонца не бачыць = За хвойкаю лесу не бачыць @Закон, что дышло: куда повернул, туда и вышло — На рынку долі не купіш, а ў судзе праўды не знойдзеш = Каму за штуку прымуць, а каму за тое ж скуру здымуць = У каго капшук паўнейшы, у таго і суд спраўнейшы = Была б спіна - знойдзецца віна @За мое же добро переломили ребро — За маё жыта ды мяне ж біта = Прыйшлі ў маю хату і б'юць майго тату = Маёй пугай ды па маёй жа кабыле = Маім салам ды па маёй скуры @За морем телушка полушка, да рубль перевоз — За морам валы дарам = За морам вол па грошу @Запас карман не дерет — Вялікая куча не надакучыць = Запас бяды не чыніць = Запас месца не пралежыць = Няхай будзе - есці не просіць = Хто жыве без запасу, той гіне без часу = Добра, у каго запас на ліхі час @За постой денег не платят — Сядзь, даражэй не заплаціш = За пастаянку даражэй не плоцім - сядзь = Прысядзь, госць будзеш @За посул денег не дают — Ад абяцанкі не патаўсцееш (не разжывешся) = Абяцанкамі сыты не будзеш @Запретный плод всегда слаще — Калі кажуць «не», то хочацца ўдвайне (смачней удвайне) = Дзе плот ды дзядуля, там смачныя дулі = За высокім частаколам слівы смачнейшыя = Чаго не вольна, таго і карціць @За свой грош всюду хорош — За свае грошы хоць дзе харошы = Хто мае грошы, той добры й харошы = З грашамі і копшы дагодзіш = З грашыма ўсюды добра = Абы грошы, усё будзе @За спрос не бьют в нос — За папытанне не даюць ні ў каршэнь, ні снядання = За запытаннс не страціш ні абеду, ні снядання = Хто пытае, той многа знае @Заставь дурака богу молиться - он и лоб расшибет — Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб паб'е = Дурань і мяла зломіць = Разумны работу зробіць, а дурань і мяла зломіць = Дай дурню брытву, то ён зарэжацца = Не хадзіў шалудзька Богу маліцца, а як пайшоў, дык і лоб разбіў = Дурань і молячыся лоб паб'е @За что купил, за то и продаю — Што на язык, то і з языка = Што бачыў, тое кажу = Што купіў, тое й прадаў = Што пачуў, тое й сказаў @Золото и в грязи блестит — Золата і ў попеле (і ў зацемку) свеціцца (пазнаць, відаць) = Золата і на сметніку відаць @И волки сыты, и овцы целы — І козы сытыя, і сена цэлае = І воўк сыты, і козы цэлыя = І Бога не гнявіць, і чорту дагадзіць @Из грязи да в князи — Як з пана пан, то аддасць валы, а як з мужыка пан, то здзярэ пасталы = Як з мужыка зробіцца пан, то колам галавы не дастаць = Не дай Бог з гною пірог, а з мужыка пан = Не дай Бог свінні рог, а мужыку панства = Сто коп не грошы, мужык не пан @Из огня да в полымя — З агню ды ў прысак (ў полымя) = З гаручага ды ў балючае = З пекла ды ў агонь = З холаду ў мароз = З дажджу пад рыну = Ад воўка ўцякаўшы, на мядзведзя наскочыў = Уцякаў ад пана, а трапіў да войта = Ад бяды ўцёк, ды ў гора трапіў @Из песни слова не выкинешь — З песні слова не выкідаюць: як спяваюць, так спяваюць = З мора вады не выбераш, з песні слова не выкінеш = З мора вады не выліць, з песні слова не выкінуць = З песні слова не выкінеш, а плачучы рота не паправіш @Из спасиба шапки не сошьеш — Дзякуем не адбудзеш = Дзякаю (падзякаю) сыты не будзеш = За дзякуй футра не справіш = За дзякуй пірага не купіш = Дзякуй не дзякуй, а заплаціць мусіш = Дзякуй не з'ясі @Или полковник, или покойник — Ці пан, ці прапаў = Ці паскачаш, ці паплачаш @И мы когда-то были рысаками — Быў час, калі дзеўкі любілі і нас = Было, што й мы навыперадкі рвалі = Бывала, буяла, а сягоння й рыкаць не хоча @И мы не лыком шиты — І мая доля не шчарбатая = І мой квасок не з трасок = І мы не з гліны злепленыя = І мая душа не ў пні = І мы не абораю хлеб кроім = І ў мяне рукі ёсць = Або мой грош дзіравы? = І мая ж душа не лішняя = І мая хата не карчма @И на старуху бывает проруха — І хітры ліс у пастку трапляе = І на дзеўку грэх бывае = І ў цесце можна палец вывіхнуць = Конь на чатырох, і той спатыкаецца = І на гладкай дарозе прыпадак можа стацца @И хочется, и колется — Смачная кашка, ды зарабіць цяжка = Калючы ёрш, але юшка смачная = Хочацца, ды не даскочыцца = Хочацца, але страшна = Адсюль гарача (горача), а адтуль баляча (боляча) @Кабы не дыра во рту - жил бы жил, ни о чем не тужил — Каб не ежка ды не адзежка, дык была б грошай поўная дзежка = Хадзіў бы ў злоце, каб не дзірка ў роце = Каб не піў ды не еў, то залатога б каня меў = Каб не елі, не пілі, то б у золаце хадзілі @Кабы свинье рога, всех бы со свету сжила — Каб свінні рогі, нікому б не было дарогі = Каб свінні рогі, не сышла б з дарогі = Каб свінні рогі, арала б дарогі = Дай свінні рогі, дык набок з дарогі @Каждой твари по паре — Кожная пачвара мае сваю пару = Кожнай пачвары па пары @Как аукнется, так и откликнется — Як гукнеш, так і адгукнецца = Як клічуць, так і адклікаюцца = Як вы нашым, так мы вашым = Як баба да дзеда, так і дзед да бабы = Як мы да людзей, так і людзі да нас = Як у лес, такі з лесу @Как бедному жениться, так ночь коротка — Сіраціне і ўзімку дзень доўгі = Як нам жаніцца, то й ноч малая = Калі нам жаніцца, то і ночка кароткая (пакарацела) = Каму месяц свеціць, а ад сіраты хаваецца = Беднаму і вецер у вочы @Какова пава, такова ей и слава — Які Рыгорка, такая пра яго й гаворка = Якая дзеўка, такая ёй і прыпеўка @Какова погудка, такова и пляска — Якая песня, такія і скокі = Як будуць граць, так будзем скакаць = Як граюць, так і танчаць @Каков вопрос, таков и ответ — Якое пытанне, такое адпавяданне = На добрае запытанне добрае і адпавяданне @Каков Дема, таково у него и дома — Які пан, такі і будан = Якая Агатка, такая ў яе і хатка = Якія мы гаспадары, такія й нашыя двары = Які пан, такі і жупан @Каково семя, таково и племя — Якое карэнне, такое і насенне = Які куст, такі і парастак = Які род, такі і плод @Каков поп, таков и приход — Якая рада, такая і грамада = Які пастух, такая й чарада @Кашу маслом не испортишь — Патравы любяць прыправы = Салам (маслам) кашы не змарнуеш (не сапсуеш) = Калі есць сала, то і грыб патрава @Клин клином вышибают — На крутое дрэва трэба круты клін = Клін кліна паганяе (выбівае) = Церахам на клін @Кому до чего, а кузнецу до наковальни — Каму што, а млынару вецер = Каму што, а пеўню бойка = Каму што, а курыцы проса = Каму што, а Сымону селядца = Каму што, а Барысу ладкі = Хто пра што, а цыган пра сала = Каму што, а Ганці кубел = Каму што, а галоднаму хлеб @Копейка рубль бережет — Зерне да зерня, будзе поўная мерня = Колас да коласа - сноп будзе = Рубель з граша паходзіць = Па кропельцы - рэчка, па травінцы - копка, а па копцы - стог = З малога дойдзе да вялікага @Коса - девичья краса — Дзявоцкая краса - заплеценая каса і руцьвяны вяночак = Дзеўка без касы не мае красы @Кошке игрушки, а мышке слезки — Катку смех, а мышцы смерць = Кату забаўка (жарцікі), а мышцы згуба = Каралю смачна, а нам горка = Калі пан пяе, то мужыка трасца трасе = Каму бяда, каму смех @Красна изба не углами, а красна пирогами — Хата слаўная гаспадыняю = Слаўная хата не вугламі, але пірагамі (кнышамі) = Якая ў гаспадыні страва, такая ёй і слава = Без гаспадынькі хата, што дзень без сонца @Кто вино любит, тот сам себя губит — Хто па гарэлку часта ходзіць, той сам сабс шкодзіць = Хто п'е, той доўга не жыве = Гарцы ўвядуць у старцы = П'янства розум з'ела = Чарка і сварка да добрага не давядуць = Чорту душу аддаў, бо часта ўгару заглядаў = Вада жывіць, а гарэлка губіць @Кто в лес, кто по дрова — Хто ў плот, а хто ў агарод = Хто ў боб, хто ў гарох = Хто ў боб, хто ў гарох, а хто ў саладуху (а ты ў сачыўку) = Хто ў мох, хто ў алешнік @Кто вчера солгал, тому и завтра не поверят — Хто раз схлусіў, таму ніколі веры няма = Болей не ашукаеш, як толькі раз = Ад хлусні не мруць, толькі веры болей не даюць = Адзін раз зманіш - другі не павераць = Манюку і праўды не павераць @Кто ищет, тот найдет — Хто пытае, той не блудзіць, хто шукае, той знаходзіць = Каму ў голаў зайдзе, той і за печчу знайдзе = Пашукай, як трэба, і знойдзеш, што трэба = Хто моцна жадае, той і мае = Шукай, дык знойдзеш = Не шукаючы, не знойдзеш @Кто сам себя хвалит, в том пути не бывает — Хто сябс хваліць, няхай таго пярун спаліць = Пахвальба - малайцу згуба = Чужая пахвала як тром грыміць, а самахвальства смярдзіць = Не хвалі сябе, няхай людзі пахваляць @Кто спит весной, плачет зимой — Хто ўлетку балюе, той узімку галадуе = Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае = Калі ўлетку на сонцы не папячэшся, то ўзімку з холаду натрасешся = Хто не дбае, той трасцу мае @Кто чужого желает, скоро свое потеряет — Хто чужога жадае, часта сваё пакладае = Не ганіся за чужым, не трэба будзе плаціць сваім = Чужое ўзяць - сваё згубіць = Не бяры чужога: аддасі сваё = Ты па чужое, а чорт па тваё @Куда конь с копытом, туда и рак с клешней — І жук, і жаба, і чорт, і баба = Каваль каня куе - і жаба нагу дае = Як каня куюць, то й жаба нагу настаўляе @Куй железо, пока горячо — Касі, каса, пакуль раса = Гні галінку, пакуль маладзенькая = Гні дрэўца, пакуль гнецца = Дзяры лыка, як дзярэцца: бо прысохне - не ўдзярэш = Ідзі, пакуль дзверы адчыненыя (бо потым рады не дасі) = Куй жалеза, пакуль гарачае, як астыне - не ўкуеш @Курица не птица, баба не человек — Грошы не мякіна, баба не мужчына = Рак не рыба, кажан не птушка = Курыца не птушка, гультай не чалавек, балбатун не гаспадар = Сыр не закуска, кум не сваяк = Лахман не адзежа, зацірка не ежа = Рубель не грошы, а гад не брат @Легок на помине — Пра цыгана гамана, а ён і тут = Мы пра цыганку, а яна на ганку (а яна за клямку) = Пра воўка памоўка, а ён на парог = Пра каго звоняць, таго чэрці гоняць @Лентяй за дело - мозоль на тело — Як прывык да ляносці, то ад працы баляць косці = Як з мілым пастаяць, то ручанькі не баляць = Людзі жыта жаць, а ў нас мазалі баляць = Гультай за работу - мазоль за руку = У няўмекі рукі калекі @Лес рубят - щепки летят — Дзе дровы сякуць, там трэскі лятуць = Дзе п'юць, там і льюць = Дзе чубы трашчаць, там і пэйсы ляцяць @Летами ушел, да умом не дошел — Барада па пояс, а розуму ні на волас = Век зжыў, а розуму не нажыў = Галава пасівела, а розуму не набрала = Ужо сівы, а ў галаве пуста = Стары, а дурны @Либо дождик, либо снег, либо будет, либо нет — Ці цот, ці лішка, ці Лявон, ці Грышка = Або сяк, або так, або блін, або праснак @Лиха беда начало — Цяжка пачаць, ды лёгка канчаць = Найцяжэй, пакуль з месца = Як ёсць пачатак, будзе й канчатак = Без зачатку і канца не было б = Без падпалу дровы не гараць @Лоб широк, да ума мало — Галава з лубку, а розуму з бубку = Лоб вялікі, ды мазгоў мала = Галава бы кацёл, а розуму няма = Вялікая галава, ды малы розум = Галава вялікая, ды пустая = Лоб што лапата, ды розуму небагата @Ложка дегтя портит бочку меда — Кропля смуроду псуе гарнец мёду @Ложь не живуща, вранью короткий век — Хлусня як алей - выйдзе наверх = Хлуслівага лягчэй злавіць, як кульгавага @Лошади чужие, хомут не свой - погоняй не стой — Ні бацька купляў, ні сын едзе = Ні бацька спраўляў, ні сын паганяе (ні сын носіць) @Лучше один раз (своими глазами) увидеть, чем сто раз услышать — Вер не сказу, а паказу @Лучше плохо ехать, чем хорошо идти — Хоць дрогка, ды нагам лёгка = Хоць натрасешся, пакуль данясешся, затое ногі не прыстануць з дарогі @Лучше по миру собирать, чем чужое брать — Лепей жабраваць, чым красці = Лепш папрасі, а так не нясі = Тое не ўстыд, што дадзена, а тое ўстыд, што крадзена = Лепей дадзенае, чымся крадзенае @Лучше синица в руках, чем журавль в небе — Лепш верабей у руцэ, чым жораў пад небам = Лепш верабей у руцэ, як голуб на даху (на страсе) = Лепей варона злоўленая, чым сокал пад небам = Лепей мала, чым нічога @Любишь кататься - люби и саночки возить — Любіш паганяць, любі і каня гадаваць = Любіш гасцяваць, любі і гасціну вітаць = Любіш ездзіць, любі і саначкі цягаць = Любіў цалаваць - любі і калыхаць (любі і палюляць) = Умеў гуляць - умей і дзіця забаўляць @Любопытной Варваре нос оторвали — Цікаўнай Амілі нос прышчамілі = Цікаўная Тэкля палезе і ў пекла = На цікаўныя вочы парушынкі падаюць = Цікавы, як Марцін да кавы @Маленькая собачка до старости щенок — Маленькі сабачка да веку шчаня (цюцька) = Маленькі сабачка ў шчанюках састарэўся @Маленький, да удаленький — Хоць маленькі, але ўдаленькі = Хоць малая, ды ўвішная = Хоць караткаваты, ды вузлаваты = Хоць малы, ды вялікаму лапці падпляце = Невялікая мурашка, а горы капае = Маленькая кулька мядзведзя валіць @Мал золотник, да дорог — Конік маленькі, але даражэнькі = Талер маленькі, а даражэнькі = Маленькі, ды залаценькі = Грош маленькі, ды вялікія справы робць @Малые дети - малая печаль, большие дети - большая печаль — Малыя дзеткі - малыя і бедкі = Малыя дзеці - галава баліць, вырастуць - сэрца = Малыя дзеці - рукі баляць, вялікія - сэрца баліць = Малыя дзеці - малы клопат, большыя дзеці - большы клопат @Медведя не убил, а шкуру запродал — Мядзведзь у лесе, а ён скуру прапіў (а скура прададзеная) = Яшчэ не злавіў, а ўжо скубе = Жарабя ў мяху, а ўжо хамут шыюць = Рэчкі не пераплыў, а панчохі ўжо сушыць = Калі мядзведзь у лесе, то скуры не дзяруць @Мели, Емеля, твоя неделя — Мялі, васпане, пакуль язык не прыстане = Мялі, Апанас, цяпер твой час = Мялі, крывая, твая радавая = Мялі, Іване, дакуль ветру стане @Милые бранятся - только тешатся — Хто каго любіць, той таго чубіць = Хто любіцца, той чубіцца = Хто каго кахае, той таго й чапае @Мир - велик человек — Грамада - вялікі чалавек = Моцны статак чарадою, а людзі грамадою @Много будешь знать - скоро состаришься — Меней будзеш ведаць - даўжэй будзеш спаць = Меней ведаеш - лепей спіш = Шмат будзеш ведаць - галава аблезе @Много выбирать - женатым не бывать — З вялікага гурту выбраў сабе курту = З вялікай выбірачкі выбіраюць гарачкі = З вялікай перабірачкі дастанеш балячкі = Дзе вялікія выборы, там пасталы і аборы = За пераборы - лапці ды аборы = Пераборны заўсёды галодны = Не перабірай, а то скулу схопіш @Много желать - добра не видать — Хто зашмат жадае, той нічога не мае = Вялікая (шырокая) лыжка рот раздзірае (дзярэ) = Дай кішцы волю, дык сам будзеш у няволі @Молодец против овец, а против молодца и сам овца — Зух супраць мух, а супраць зуха і сам муха = Зух з калом да мух = Герой з калом да жабы = Герой бабы старой @Молодо - зелено — Маладосць - усё дурносць = Маладосць - буйносць = Маладое піва яшчэ шуміць = Малады розум - палявы вецер: бяжыць і гудзіць @Москва не сразу строилась — Не за дзень Вільня станавілася = Не адразу Вільню пабудавалі = Не разам на гару: паціхеньку, памаленьку = За адным цягам дрэва не ссячэш = Будзе час - будзе й квас, не ўсё за раз = Вялікае дрэва паволі расце @Моя хата с краю - ничего не знаю — Не маё гарыць - не мне тушыць = Твая бяда - твая нуда = То не мая кароўка ўгрузла = Не над маім каркам = Я не я і хата не мая = І я не я і рука не мая = А мне да таго ні спераду, ні ззаду = Гэта мне ані баліць, ані свярбіць @Муж и жена - одна сатана — Мужык і жонка - найлепшая суполка (сполка) = Гаспадар і баба - адна рада = Антось ды Тадора - што лапаць ды абора = Які Хомка, такая і жонка = Які едзе, такую вязе = Чорт сем пар лапцяў стаптаў, пакуль гэтакую пару дабраў @Мягко стелет, да жестко спать — Добра гаворыць, ды нядобра творыць = Мякка сцеле, ды мулка спаць = Лёстачкамі дух займае, а чорта думае = На вуснах - мёд, а на сэрцы - лёд = У вочы ліском, а за вочы пяском = У вочы «саколю», а за вочы соллю = У вочы катком, а за вочы варком = У вочы з мілым тварам, а за вочы крутым варам = Вуснамі мёд разлівае, а за пазухай камень трымае @На бедного Макара все шишки валятся — На каго людзі гавораць, на таго і свінні рохкаюць = Над пешым арлом і варона з калом = На каго Бог, на таго і людзі = На пахілае дрэва і козы скачуць = Ну, пайшло на Малахаву галаву @На безрыбье и рак рыба — Як няма мяса, то і грыб закраса = Калі няма рыб, добры і грыб = На бязлюддзі і мы людзі = На бязлюддзі і дзяк чалавек = Упоцемку і гніляк свеціць = І месяц свеціць, калі сонца няма @На бога надейся, а сам не плошай — Божа памажы, але й сам падбяжы (але і сам не ляжы) = Памажы Божа, але й ты не ляжы, нябожа = На Бога спадзявайся, але і сам старайся = Працуй, нябожа, то і Бог паможа = Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба @На, боже, что нам негоже — На табе, нябожа, што мне нягожа = Вазьмі, Даніла, што мне няміла @На весь мир не угодишь — Адзін усім не ўласціць (не дагодзіць) = Не сонца - усіх не сагрэеш = Кожнаму чорту не дагодзіш @На вкус и цвет товарищей нет — Дзеду міла, а ўнуку гніла = Каму - як балота, а каму - як залота = Хто каб салоўку паслухаць, а хто дзеркачовай (драчовай) песні рады = Хто любіць гарбуз, а хто агуркі = Адзін хоча сёе, другі - тое @На воре шапка горит — Хто парася ўкраў, таму ўвушшу вішчыць = Хто куры краў, у таго й рукі трасуцца = Хто сала краў, таму ў вочы дым ідзе = Відаць па вачах, што ходзіць па начах @На всякий чих не наздравствуешься — На кожны гук не адгукаешся = На кожнае чханне не наздароўкаешся @Назвался груздем - полезай в кузов — Калі з роду баравік, то лезь, браце, у кошык = Калі падмеўся грыбам, то лезь у кошык = Абазваўся грыбам - лезь у гаршчок @На зеркало нечего пенять, коль рожа крива — Не наракай на люстэрка, калі нос крывы = Не наракай на люстэрка, калі зморшчкі пад вокам = Паглядзіся ў воду, якога ты роду @На миру и смерть красна — На людзях і плакаць лягчэй = На людзях і памерці не страшна = А памрэ Аўдзей, дык жа між людзей @На нет и суда нет — Як няма, то й дарма = Калі ёсць - разыдзецца, а няма - абыдзецца = Як няма, дык няма = Калі не, дык і не @На пузе шелк, а в пузе - щелк — На назе бот рыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць = Боты новыя, а пяты голыя = Каўнер шырокі, а пяты голыя = Хоць і пусты мех, ды золатам шыты = Хоць без цукру, але ў сподачку = Голы як бізун, востры як меч @На сваху нечего пенять, что не цела пришла — Матка вінавата, што дачка чаравата = Хата вінавата, што ўпусціла Кандрата = Ігнат не вінават і Аўгіння не вінна, вінавата хата, што пусціла Ігната @На семь дворов один топор - и тот без топорища — Сем сёл, адзін вол і той гол = Сем паноў, двое штаноў; хто раней устаў, той штаны ўзяў = Сем вокнаў і адна шыба @Насильно мил не будешь — Не памогуць і чары, як каму хто не да пары = Упрошваючы не намілуешся = Даганяючы не нацалуешся = Сілаю не быць мілаю @На то и щука в море, чтобы карась не дремал — На тое і каты, каб мышы лататы = На тое і сабака, каб зайца ганяць = На тое і зязюля, каб кувала і куранят крала @На убогого всюду каплет — Сіраціне заўсёды вецер у вочы = Беднаму ўсюды цесна (бедна) = У беднага і ў кашы косці = Каму месяц свеціць, а ад сіраты хаваецца = Чалавек убогі, як конь бязногі @На урода все неугода — Благой благаце дрэнна і на куце = Кепскаму (лядашчаму) ўсюды кепска = Ліхому нічым не дагодзіш = Што ні зрабі - усё кепска = Колькі ні гадзі, а раз не дагодзіш - і ты паганы @На чужой каравай рот не разевай — Не будзь ласы на чужыя каўбасы = Не руш чужога і не бойся нікога = Не гняві Бога, не жадай чужога = Не руш чужых груш @На чужой роток не накинешь платок — Няма тае хусты, каб завязаць людзям вусты (вусны) = Чужы роцік не каўнерык - яго не зашпіліш = Людзям губы не завяжаш = Людзям языка не прывяжаш = Чужы рот не хлеў - не зачыніш @Нашел - не радуйся, потерял - не тужи — Не смуціся, страціўшы, не цешся, знайшоўшы = Не радуйся, што забагацеў, не смуціся, што збяднеў = Згубіш - не шкадуй, знойдзеш - не радуйся = Згубіўшы, не тужы, знайшоўшы, нікому не кажы @Нашему слесарю двоюродный кузнец — Стрэчнай бабкі родны Хведар = Андрэй (Саўка) Кузысе родны Хведар = Анціп - нашаму брату Міколка = Нашаму парабку кумаў сват @Нашла коса на камень — Абое лукі, абое тугі = Заехаў на пнюшок сівы жарабок = Трапіўся востры на шылаватага = Цюк на крук = Пад чорным лесам спаткаўся чорт з бесам = Чорт на нячысціка наскочыў = Трапіў чорт на паганага = Каса на камень наскочыла (трапіла) @Наш пострел везде поспел — Наш гарэза ўсюды пралезе = Абы скварка й чарка, дык будзе там і наш Марка = Дзе з малаком каша, там міласць ваша = Дзе гам, і я там = Тут наш Грышка першы з лыжкай @Не боги горшки обжигают — Не святыя гаршкі лепяць = Не Бог пашыў боты - шаўцовай работы @Не было печали, так черти накачали — Не мела баба клопату дык купіла парася = Купіў дуду на сваю бяду = Не было дуды - не было й бяды = Не меў Саўка клопату, дык жонку ўзяў @Не верь глазам своим — Не заўсёды вер воку = Не вер вачам: вазьмі цы памацай = Як не верыш вачам, то памацай сам = Пажар тушы знізу, на рэчы глядзі зблізу @Не вздыхай тяжело, не отдадим далеко - хоть за курицу, да на свою улицу — Не ўздыхай глыбока, не аддамо далёка - хоць за курапатку, ды ў сваю хатку = Хоць за варонку, ды на сваю старонку = Хоць за Лыску, абы блізка @Не в свои сани не садись — Не лезь на чужое седала = У чужыя сані не садзіся = Не ў сваё карыта не лезь = Не ў свае штаны не ўбірайся @Не все золото, что блестит — Не ўсё тое смачна, што ўзрачна = Не ўсё тое золата, што свеціць = Не ўсё мёд, што салодкае = Не кожная блішчастая стрэльба добра страляе @Не все коту масленица — Не заўсёды як на Дзяды = Мінуўся той час, што з мёдам (з салам) варыў квас = Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі = Не ўсё ж мігдаламі карміць @Не всяк тот кусает, кто усом потрясает — Не кожны куслівы, хто звяглівы = Не ўсе старыя шчупакі карасёў хапаюць @Не гони кнутом, а гони овсом — Кармі мукою, дык пойдзе рукою = Каня не дагледзіш - далёка не заедзеш = Давай каню не пугу, а сена з лугу = Каб конь добра вёз - давай яму авёс @Не до жиру, быть бы живу — Не да каляды, калі поўна хата бяды = Стала не да юру, абы вынесці скуру = Не да пацераў, калі хата гарыць = На пажары харом не размалёўваюць = Якія тут святкі, калі лупяць падаткі @Незваный гость хуже татарина — Прыйшоў нязваны і йдзі нягнаны = Няпрошанаму госцю лыжкі няма = Няпрошанага госця за парог выводзяць = З няпрошаным госцем не рукаюцца = Няпрошанаму госцю месца пад сталом @Не имей сто рублей, а имей сто друзей — Чалавек без сяброў, што печ без дроў = Няма грошай - не бяда, як сяброў грамада = Лепш сто сяброў, чым сто рублёў @Не место человека красит, а человек место — Не чын чалавека падвышае, а чалавек чын = Не адзежа здобіць (харашыць) чалавека, а чалавек адзежу = Не чын паважаюць, а чалавека па яго праўдзе @Не мил свет, когда милого нет — Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць = Цяжка ўздыханне - далёка каханне @Не мытьем, так катаньем — Не кіем, дык палкаю - адной паганялкаю = Не кіем, то паленам - усё ж тым самым дрэвам = Калі не дубчыкам, то бізунчыкам = Ці гэблем, ці скобляю - усё адно = Не стрый, дык дзядзька = Той самы чорт - хоць сабака, хоць хорт @Не откладывай на завтра то, что можно сделать сегодня — Адклад не йдзе ў лад = З адкладу няма ладу = Лепей цяпер, чым у чацвер = Сон на заўтра адкладзі, а справу сёння давядзі @Не ошибается тот, кто ничего не делает — Той не памыляецца, хто ад працы хіляецца = Хто не йдзе (хто сядзіць), той не спатыкаецца = Хто бяжыць, той і спатыкаецца @Не плюй в колодец - пригодится воды напиться — Не плюй у крыніцу: прыйдзеш па вадзіцу = Не плюй у вадзіцу, давядзецца ж напіцца = Не плюй у карытца - мо, здарыцца (трапіцца) напіцца = Прыйдзе каза да ваза (коза да воза) @Не по голове шапка — Не па Юрку (Саўку, Хомку) шапка = Не па рэпачцы націнка, не на дзевачцы дзяцінка = Не па носе кветачка, не па хлопцу дзевачка @Не подмажешь - не поедешь — Хто шмаруе, той і едзе = Не мазаўшы, не паедзеш = Без сівухі і суддзі глухі = Без падмазкі і блін не адстане = Сухая лыжка рот дзярэ = Сухі гарох да сцяны не ліпне @Не подстегнешь - не поедешь — Што ўбіў, то ўехаў = Што нукнеш, то і ўедзеш = Не сцёбнеш - не пацягне @Не пойман - не вор — Не трапіўся ў хапку, не злодзей = Не той злодзей, на каго казалі, а той, каго злавілі = Не ўзяў за руку - не кажы: злодзей = Не кажы «злодзей», пакуль не ўхопіш @Не по хорошу мил, а по милу хорош — Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа = Не тое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадобы @Не родись красивым, а родись счастливым — Не радзіся красны, а радзіся шчасны = Як Бог красу дзяліў - спала, як Бог шчасце дзяліў - устала @Не рой другому яму - сам в нее попадешь — Хто на другога яму капае, сам часта ў яе ўпадае = Хто яму капае, той сам туды трапляе = Не капай на каго ямы, бо сам увалішся (упадзеш) = Не гатуй людзям пятлі: сам павесішся = Не рабі каму бяды, бо сам яе сустрэнеш = Не бі чужога цела - будзе сваё цэла @Не смейся, горох, не лучше бобов — Не смейся з людзей, ты сам смяшней = Не смейся, квас, не лепшы за нас = Пасмяяўся лысы з пляшывага = Насмяяўся гаршчок (чыгун) з катла: абодва чорныя @Не смейся чужой беде, своя нагряде — Не радуйся чужой бядзе, бо свая ззаду йдзе = Не цешся з чужое бяды: свая за гоні ад барады = Не смейся, рабе, будзе і табе = Не смейся, брудзе, бо й табе будзе = Хто з каго смяецца, таму не мінецца = Хто з чужой бяды смяецца, таму галава завінецца = Не зыч ліха другому, каб не давялося самому = Прыйдзе да цябе чарада - сустрэне цябе бяда @Не суй нос не в свой вопрос — Не твая палоса - не сунь носа = Дзе сава і сыч, там носа не тыч = Дай спакой рэчы такой, то суседская справа = У чужое проса не тыч (не ткні) носа = Не руш, не чапай, не твая тут справа = Не лезь, куды цябе не клічуць = Не лезь туды, дзе табе не трэба = Схавай свае тры грошыкі (грошы) @Не твоего ума дело — Не твайго носа палоса = Не тваім зубам гэта кусаць = Не тваім носам дзяўбаць = Што табе за справа: не твой хлеб есць, не тваю сарочку носіць @Не тогда собак кормить, как на охоту идти — Не тады хартоў кормяць, як у ловы едуць = Не тады карову карміць, калі трэба даіць = Не тады студню капаць, як трэба смагу праганяць @Не только свету, что в окошке — Не ўсё тое сонца, што глядзіць у ваконца = Не адзін сабака Лыска = Толькі й розуму, што ў цябе = Не адзін Гаўрыла ў Полацку = І за Гомлем людзі ёсць @Нет худа без добра — Ліха без дабра не бывае = Няма нічога ліхога, каб на добрае не выйшла = Няма такога зла, каб з яго камусь не выйшла дабра = Ліха перамелецца - дабро будзе = Будзе добра, як ліха пераміне @Не ты первый, не ты последний — Не ты першы, не ты рэшні (не ты астатні) @Не учи ученого — Не вучы акуня (качаня) плаваць = Не вучы кульгаць: і так ногі баляць = Не вучы аратага араць, касца касіць, а сейбіта сеяць = Не вучы старога ката смятанку злізваць (з печы саскокваць) = Краўца не вучы, без цябе скрое = Не сягоння (я) стаў каля лаўкі хадзіць @Не хвались замужеством третьего дня, а хвались третьего года — Не хвалі каня, запрагаючы, а дзеўку - выбіраючы = Не хвалі нявестку ў тры серады, а пахвалі ў тры гады = Лён хвалі ўвосень, а дзеўку - замужам = Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам @Нечистая совесть спать не дает — Чорнаму сумленню качарга шыбеніцай здаецца = Чужое не тучыць, бо сумленне мучыць = Злодзей спіць і дрыжыць = Грахі спаць не даюць @Новая метла по-новому метет — Новы гаспадар - і новы парадак = Новы венік чыста мяце @Нужда закон ломает — Бяда свае законы піша = Голад хлусіць і красці мусіць @Нужда скачет, нужда пляшет, нужда песенкі поет — Абадранцы пайшлі ў танцы, галабокі пайшлі ў скокі = Бяда скача, бяда плача = Гора плача, гора скача, гора й песенькі пяе = Нашы старцы пайшлі ў танцы = Наздароў, Божа, паноў, што ў нас няма ні коней, ні кароў: цяпер нам добра пагуляць, бо няма чаго заганяць @Обещанного три года ждут — Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць = Панская абацянка на здохлым кані едзе = Абяцаная шапка вушэй не грэе (на вушы не лезе) = Чакалі, пачакалі і пачаканкі з'елі = На слова - як стой, а па слове - пастой = Дасць на лета, але не на гэта = Дадуць, як штаны ападуць = Аддам на святы Адам = Ці даў, ці не даў, абы абяцаў = Часта абяцаюць, але рэдка датрымаюць @Обжегшись на молоке, будешь дуть и на воду — Апарыўшыся малаком і на ваду падзьмухаеш = Апарыўшыся на гарачым, то й на халоднае дзьмухаеш = Два разы ашукаўшыся і на зімную ваду дзьмухаць трэба = Апёкся на параным малацэ і ваду студзіць = Апарыўся на капусце ў гаршку, то і на гародзе дзьмухаў @Овес не по коню — Не па кату сала = Не па сабаку костка = Не па каню хамут = Краска (кветка) не для твайго носа @Овчинка выделки не стоит — Вычынка даражэйшая за аўчынку = Апуха не варта кажуха = Скурка не варта вычынкі @Один в море не рыбак, а без артели не моряк — Адзін дасужы, ды не дужы = Адзін дуб у полі - то не лес = Адна пчала мёду не наносіць = Адным пальцам вузла не завяжаш = Адна галавешка і ў печы не гарыць (а дзве і ў полі не тухнуць) = Добра там жывецца, дзе гуртам сеецца і жнецца @Один с сошхой, а семеро с ложкой — На сем прыганятых адзін араты = У калгасе добра жыць: адзін косіць (робіць), сем ляжыць (а як сонца прыпячэ, дык і гэты ўцячэ) = Калі мужык здароў, дык у яго сем паноў = На аднаго мужыка злыдняў талака = Сем сёл, адзін вол, а дзесяць прыганятых @Одна кобыла всех заманила — Аднаго Юрку ўпусцілі, а ўся хата заюрылася = Як адна сарока хвост задзярэ, то за ёю ўсе @Одна ласточка весны не делает — З адной краскі вянок не саўеш = Першы шпак (першая ластаўка) вясны не робіць @Одно нынче лучше двух завтра — Сёння зробіш - заўтра як знойдзеш = Што зробіш сёння, не трэба будзе рабіць заўтра = Яду (абед) на вечар адкладзі, а бульбу сёння пасадзі @О покойниках плохо не говорят — Пра нябожчыкаў лепей маўчаць = Нябожчыкі ўсе добрыя = Што зямлёю сакрыта, няхай будзе забыта @Остатки сладки — Як мала стала, дык засмакавала = Апошні праснак - сама смак = Мала мелі - смачна елі @От добра добра не ищут — Не гані Бога ў лес, калі ў хату ўлез = Праз хлеб хлеба шукаць не трэба = Ад добрага лепшага не шукаюць = Шукаючы пірага, і хлеб згубіш = Цераз хлеб крошак не шукай @Отольются кошке мышкины слезки — Адрыгнуцца ваўку авечыя (каровіны) слёзы = Будзе й на крапіву мароз = Колькі б воўк ні валок, павалакуць і воўка = Няхай паны не радуюцца - прыйдзе й на іх радуніца = Цяпер нас катуеш, можа, калі і сам патанцуеш = Сірочыя слёзы дарма не мінуцца = Тое з вадою не збяжыць @От прибыли голова не болит — Грошы цела не пякуць = З прыбытку бяды няма = З прыбытку галава не баліць @От смерти не посторонишься — Смерці не заперці, калі трэба памерці = Ад смерці не выкруцішся, не вымалішся = Ад смерці не адкупішся і не адпросішся = Смерць не ручаіна - не пераскочыш = Ад смерці ніхто не збароніць = Смерці ў бутэльку не заткнеш @От смерти нет зелья — Не дапамогуць лекі, калі прыйшло навекі = Ад старасці і смерці няма лекаў на свеце = Хоць доктар з неба, а памерці трэба = Як не грэе дух, то не сагрэе кажух = На смерць няма зелля = Ад смерці нікога не вылечыш = Ад смерці доктара няма = Ад смерці не адперці @От трудов праведных не наживешь палат каменных — Мазалёваю працай не збудуеш палацаў = Не ўзяўшы на душу, не хадзіць у кунтушу = І так бывае: хто працуе, той не мае = Працуем, гаруемі нічога не маем @От тюрьмы да от сумы не отрекайся — Ад астрогу няма перасцярогу = Хваробы бойся, астрогу сцеражыся, а торбы не цурайся = Ад бяды кіем не абаронішся = Багата жыві, жабраваць не заракайся @От чего заболел (чем ушибся), тем и лечись — Што зашкодзіла, няхай тое і паможа = Што зашкодзіла, тым і лячыся (тым і памагаць трэба) = Заразу заразаю выганяюць = Аб камень ступіш (вытупіш), аб камень і навострыш @Охота пуще неволи — Дай душы волю, то сам будзеш у няволі = Дай сэрцу (ахвоце) волі - завядзе да няволі @Палка о двух концах — У кіі два канцы і абодва б'юць = Грошык такі: у ім два бакі = Мае манета і той бок, і гэты = Такая справа - і ўлева, і ўправа @Пар костей не ломит — Ад цяплосці не баляць (не гнуцца) косці @Паршивая овца все стадо портит — Праз аднаго Іванка ўсім заганка = Праз аднаго барана ўвесь статак паганы = Дурны баран усю чараду збянтэжыць @Пашню пахать - не руками махать — Араць - не ў дуду іграць = Гаспадарку весці - не штанамі трэсці (не торбаю трэсці) @Пень колотить - день проводить — З кута ў кут - і вечар тут = Абы дзень да вечара, а там печ увечары = Туды цень, сюды цень, абы перайшоў дзень @Первый блин комом — Першае цялятка - шчанятка = Першыя каты за платы = Першы плод за плот = Першую работу за плот выкідаюць = Першы блін сабаку @Перед смертью все равны — Зямля святая ўсіх (нас) зраўняе = На тым свеце ўсе роўныя будзем = Хто піша, хто арэ, хто барануе - зямелька ўсіх раўнуе = Магіла ўсіх памірыла (зраўніла) = Магіла ўсіх прымае (зраўняе) = Усе людзі роўна родзяцца і роўна паміраюць @Петр кивает на Ивана, Иван кивает на Петра — Благі з ліхім знаюцца, адзін на другога спасылаюцца = Мікіта на Гаўрылу, Гаўрыла на Тамаша, то будзе жыцце кепска наша @Пир на весь мир — Банкет на ўвесь свет = Пацеха як на святога Вайцеха @Пить да гулять - добра не видать — Балі ды гулі ў лапці абулі = Балявалі, гулялі, пакуль голыя не сталі = За баляваннем бывае галадаванне = Хмель не вада - чалавеку бяда = Гарэлка да добрага не давядзе = Гулі да дабра не давядуць = Гулі і пана разулі @Пить - ум пропить — Ад гарэлкі розум мелкі = П'янства розум з'ела = Гарэлкай розуму не прамыеш = Пі - дурнейшы станеш @Плетью обуха не перешибешь — Пугаю кавадла не рассячэш = Стралою камень не праб'еш @Плыви, мой челн, по воле волн — Будзем жыць, як набяжыць, а памрэцца - усё мінецца = Трэба жыць, як набяжыць (усё роўна будзем гніць) @Повадился кувшин по воду ходить - там ему и голову сломить — Да пары збан ваду носіць = Да пары сіцечка сее = Панадзіўся журавель да нашых канапель - паспытае аглабель = Гарцаваў, гарцаваў, пакуль карку не зламаў = Дахадзіўся, што й хваста пазбыўся = Унадзілася свінка ў ніўку: ці ніўку сажні, ці свінку забі @Повинную голову меч не сечет — Павіннай галавы не сцінаюць = Павіннай галавы і меч не ймець = Пакорнага і меч не сячэ = Як прызнаўся, то й расквітаўся @По два горошка в ложку — Крупіна за крупінаю ганяецца з дубінаю = Крупка крупку гоніць, ажно шыю ломіць = Жар гарыць, вада кіпіць, ды няма чаго варыць @Под лежачий камень и вода не течет — Ляжачыя і грошы ржавеюць = Пад ляжачы камень вада не бяжыць (не падплыве) @Пожалел волк кобылу - оставил хвост да гриву — Злітаваўся рак над жабаю дый вочы выдраў = Злітаваўся так, як над жабаю рак = Любіў рак жабу, аж вочы выеў = Пашкадаваў воўк казла: пакінуў ногі ды хваста = Ад панскай дапамогі не пацягнеш ногі @Поживем - увидим — Пажывем далей, угледзім болей = Пажывем, пабачым больш = Хто дажыве, той паглядзіць = Што было, то бачылі, а што будзе - пабачым @Позднему гостю - кости — Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць = Апошняму госцю лыжка ў качарэжніку = Астаўцу з аўцу або ніяк = Апошняму ці многа, ці нічога = Хто позна прыязджае, той косці агрызае = Спазніўся пан да абеда, а вячэра не зараз @Пока трава зазеленеет, кобыла околеет — Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць = Пакуль тое настане, калом спіна стане = Пакуль да Бога, то чорт душу выйме = Пакуль тое настане, шмат вады сплыве @По одежке встречают, по уму провожают — Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку = Не пазнаюць, то папытаюць = Не адзежа здобіць (харашыць) чалавека, а чалавек адзежу = Лыкам чалавека не мераюць = Не ўсё тое кепска, што на пагляд = Не глядзі, што на галаве, а паглядзі, што ў галаве @Попался, который кусался — Трапіў, жучку, у панскую ручку = Трапіў, дзедку, у клетку @Попытка не пытка, а спрос не беда — Спроба не хвароба = Купіў не купіў, а патаргаваць можна = Дагнаў - не дагнаў, а прабегчы можна @По Сеньке и шапка, по Еремке - колпак — Па Саўку (Хомку, Юрку) шапка = Па каню і хамут = Які конь, такая й пуга = Які гаспадар, такі і тавар @После нас хоть потоп — Па маёй смерці няхай хоць выюць чэрці = Па маёй смерці хоць плот мною падперці = Што там па смерці: хоць плот падперці = Дзеля мяне, няхай хоць воўк траву есць = Пасля нас не будзе нас @Поспешишь - людей насмешишь — Паспех - людзям на смех = Спех - людзям смех = Хто спяшае, той перарабляе = З вялікага паспеху наробіш смеху @По труду и честь — Якая справа, такая і слава = Не памоўка, а паробка славіць = Таго на кут, у каго мазалі цвярдзейшыя = Як дбаеш, то й павагу маеш @По усам текло, а в рот не попало — Быў на мяду, абліў мёдам бараду = Па барадзе цякло, а ў роце суха было = Па губах цякло, ды ў роце не было = Адно губы памачыў @Правая рука не знает, что делает левая — Галава не ведае, што язык апаведае = Не ведае правіца, што робіць лявіца @Правда всегда перетянет — Усё мінецца, адна праўда застанецца = Праўда спраўдзіць = Праўда як алей, выйдзе наверх = Праўду не закапаеш @Правда всего дороже — Праўда даражэйша за грошы = Матка за ўсіх мілейша, праўда за ўсё даражэйша @Придет беда - купишь ума — Бяда розуму вучыць = Бяда дакучыць ды розуму навучыць = Як бяднее, чалавек разумнее = Пасля бяды кожны разумны @При солнце тепло, при матери добро — Птушка радая вясне, а дзіця - мамцы = Дзіця да маці, як краска да сонца = Нідзе няма лепш, як у сваёй маці = Няма лепшай хаткі, як у роднай маткі = Ніхто так не спагадае, як родная маці = Ніхто столькі жалю не мае, як родная мама = Матчыны рукі заўсёды мяккія = У сваёй маці добра і ў пасцелі паляжаці @Пришла беда - отворяй ворота — Бяда па бядзе як па нітачцы йдзе = Бяда ідзе і бяду вядзе = Адна бяда не ходзіць, другую за сабою водзіць = Бяда за бядою, як рыба за вадою = Бяда за бядою ходзіць з калядою = Бяда бяду вязе, а трэцяя паганяе = Калі бяда ходзіць, з сабою ўсю радаю сваю водзіць = Гора адно не йдзе, а за сабою сем вядзе @Проголодаешься - хлеб достать догадаешься — Дасць Бог бяду, і грошы знайду = Грошы не неба - дастанеш, як трэба = Голад - найлепшы кухар = Возьме голад - з'явіцца голас = Голад у свет гоніць @Простота хуже воровства — Лішняя дабрата - дурата = Прастата - тая ж дурата @Пуганая ворона куста боится — Ратаваны з вады конь і лужыны баіцца = Настрашыў мех, дык і торба страшная = Напужаная варона і вераб'я баіцца = Біты сабака кія баіцца @Пустая бочка пуще гремит — Парожняя бочка гучыць, а поўная маўчыць = Пустую бочку далёка чуваць = Колас, што зярнят не мае, угару лоб задзірае = Пустыя каласы высока трымаюцца @Пустился в драку - головы не жалей — Як пайшоў у сварку, то не шкадуй карку. = На чужы лоб сягаючы (шыбаючы), трэба й свой падставіць = Дастаўшы чужога лба, трэба й свой паказаць @Пусти свинью за стол, а она и ноги на стол — Пусці свінню пагрэцца, (то і самому) не будзе дзе дзецца = Пусці свінню на ўзмежак, то яна і ў бульбу = Упрасіліся злыдні на тры дні, а за тры гады не выжывеш = Упрасіўся на парог, а і з печы не згоніш = Пусці свінню пад стол, то яна захоча й на стол @Пьяница так сведет домок, что не нужен и замок — Гаспадар у карчме п'е і скача - гаспадарка плача = Латамі трасе, а ў карчму апошняе нясе = Рыззём трасе, а пятак на гарэлку нясе = Лату на лату будзе садзіць, а капеечку на гарэлку шчадзіць = Гарцы ўвядуць у старцы = Гаспадарку збыў: у горле ўтапіў @Пьяному море по колено — П'янаму і козы ў золаце = П'яніцу і ў лужыне рай = Нап'ецца, дык з царамі б'ецца (а як праспіцца, дык і курыцы баіцца) = Для п'янай галавы ўсюды роўна, а для ног - адны ямы @Работа не волк, в лес не убежит — У Бога дзён многа - паробім = Абы здароўе, работа будзе = Як будзе здаровіцца, работа (работка) паробіцца = Патрэба ў лес не збяжыць = Работа не заяц - не ўцячэ @Ранняя птичка носок прочищает, а поздняя глазки продирает — Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі ўцірае = Ранняя птушачка дзюбку калупае, а позняя вочкі прадзірае = Хто да сонца ўстае, таму Бог дае = Хто рана ўстае, таму хлеба стае = Хто любіць працаваць, той не будзе доўга спаць = Рана ўстанеш - болей зробіш @Рано пташечка запела, как бы кошечка не съела — Не хапайся ўперад бацькі на шыбеніцу = Не спяшайся на шыбеніцу - яшчэ навісішся = Не спяшайся паперад бацькі ў пекла = Не кажы «гоц», калі не пераскочыў @Речами тих, да сердцем лих — Сядзіць ціха, а думае ліха = Ходзіць ціхенька, а думае ліхенька = Хто ліслівы, той куслівы = У ногі цалуе, а за сэрца кусае = Ліхі сабака спадцішка кусае = Не бойся сварлівага, а бойся маўклівага @Ржаная каша хвалилась, что с маслом родилась — Дарагая залатовачка: каля рубля ляжала = Хвалілася рэдзька, што з мёдам смачная = Ганарылася свіння, што аб панскі плот пачухалася @Рука руку моет — Нага нагу падпірае, рука руку абмывае = Рука руку мые, чорт чорта крые = Рука руку мые, каб абедзве белыя (чыстыя) былі @Рыбак рыбака видит издалека — Сарока сароку бачыць здалёку = Жабрак жабраку відаць па кійку = Свой свайго (чорт чорта) пазнаў і на піва пазваў @Сам с вершок, голова с горшок — Сам як мурашка, галава як ражка (як цэбар) = Сам з кокаць, барада з локаць = Жабе па калена, а галава з капу сена @Сапожник без сапог — Шавец у падзёртых ботах ходзіць = Каваль без сякеры, а шавец без ботаў (а шавец босы) = Ганчар у чарапку есці варыць, а шавец у атопках ходзіць = Каваль без сякеры і нажа сядзіць @Свежо предание, а верится с трудом — Многа чуецца, ды мала верыцца = Складна кумачкі пяюць, ды ім веры не даюць @Свое хозяйство милее чужого царства — Лепш у сваёй хатцы, як у чужым палацы = Свая хатка як родная матка = Свая стрэха - свая ўцеха = Няма лепшай рэчы, як дома на печы = Дома край як рай = У сваёй хатцы добра і сабачцы @Свои люди - сочтемся — Як свае людзі, то згода будзе = Свой над вірам патрасе, але ў вір не панясе = Свае дзесяць разоў пасварацца і памірацца @С волками жить - по-волчьи выть — Шыць - з шаўцамі, а выць - з ваўкамі = Як улез у вараны, то кракай, як яны = Сярод ваўкоў жыць - па-воўчы і выць @Своя ноша не тянет — Свая сярмяжка не важка = Свая сярмяжка нікому не цяжка = Свая табака не пяршыць @Своя рубашка ближе к телу — Бліжшая кашуля, чым сярмяга (як кабат, як кажух) = Кожны млын на сваё кола ваду цягне = Кожны на сваю руку цягне = Кожнаму свая болька баліць = Кожнаму свой чарвяк сзрца точыць = Кожнаму сваё мілейша @Своя рука владыка — Свая рука не ліхадзей (свая ручка не ліхадзейка) = Свая ручка не сучка = Кожныя граблі да сябе горнуць = Сам сабе пан, сам сабе служка = Пан над самім сабою і над сваёй душою @Свяжись с дураком, сам дурак будешь — Хто з дурным задаецца, сам дурны застаецца = З дурнем счэпішся - дурнем зробішся = З дурным сварыцца, як з вадою біцца @Свято место пусто не бывает — Варона з куста, а пяць на куст (другая на куст) = Не было б тое, было б што другое = Не будзеш ты, то будзе тры = Не было б Рымшы, дык быў бы хто іншы = Не будзе Гіршы, будзе чорт іншы = Балота не будзе без чорта = Быў бы куст, а варона знойдзецца @С глаз долой - из сердца вон — З ваччу сышоў і з памяці зваліўся = Як з вачэй, то і з думкі = І з памяці зляцеў @Сделал дело - гуляй смело — Скончыў работу - гуляй у ахвоту = Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Службу справіў - і гуляй @Седина в бороду - бес в ребро — Волас сівее, а галава шалее = У старой печы паляць чэрці = Сівізна ў бараду, а чорт у галаву @Семь бед - один ответ — Ці грэх, ці два = Адна казе смерць = Адзін раз Марку жаніць = Адзін грэх: хоць раз у лоб, хоць два @Семь одежек и все без застежек — Сем капот ды голы жывот @Семь пятниц на неделе — На адзін дзень сем перамен = Як увосень: на дзень пагод восем @Семь раз отмерь - один отрежь — Сем (дзесяць) разоў мер і то не вер = Перш правер, а потым вер = Сем разоў глядзі, а назад не вядзі = Без меры няма веры = Скажаш - не вернеш, адсячэш - не прыточыш @Скажешь курице, а она - всей улице — Калі сказаў бабцы, то як усёй грамадцы = Ні села ні пала, а ўсяму свету расказала = Ніхто не ведае: толькі дзед, ды баба, ды цэлая грамада @С кем поведешься, от того и наберешься — З якім спазнаешся, такім станешся = За пчолкаю - у мёд, за жукам - у гной = З лядашчым спазнаўся - з розуму спаўся = Ліхая хеўра на ліха выведзе = Адзін другога даводзіць да ліхога @Сколько веревочке ни виться, а конец будет — Да часу (да пары) штука ўдаецца = Да пары збан ваду носіць = Да пары сіцечка сее = Колькі б воўк ні валок, павалакуць і воўка = І злодзей да пары крадзе @Сколько волка ни корми, все равно в лес смотрит — Як чорта ні хрысці, усё адно: «У балота пусці» = Не чакай падзякі ад прыблуднага сабакі = Воўка ў плуг, а ён - у луг» Благога як ні кармі - благім будзе = Котку лашчыш, а яна кіпці выпускае = Воўка як ні гадуй, усё ў лес пазірае = Воўчая натура ў лес глядзіць @Сколько ни жить, а смерти не отбыть — Колькі ні красуйся, усё туды гатуйся = Як ні жывеш, а труны не мінеш = Як ні хадзі, а смерці не абыдзеш = Усё можа мінуць, толькі смерць не пераміне = Круці не круці, а трэба (мусіш) ўмярці @Скоро сказка сказывается, да не скоро дело делается — Хутка гаворыцца, ды паціху робіцца = Лёгка сказаць, ды далёка дыбаць = Шмат вады сплыве, пакуль чалавек таго дажыве @Скупой дважды платит — Абыякі двойчы робіць, а скупы тройчы (двойчы) траціць (плоціць) = Скупому два разы баліць @Скупой из блохи голенище кроит — Скупы чарвякоў на скуру збірае = Скупы і з камара кроў высмакча = Скнарыца і за трэску пасварыцца @Скупой копит, а черт мошну тачает — Скупы скупуе, а чорт дзірку гатуе = Скупы збірае, а чорт мех шые = У скупога чорт шафяром @Слезами герю не поможешь — Плач, галасі, а рады не дасі = Не лягчэй будзе жыць, калі будзеш галасіць = Слязьмі рады не дасі = Журба бядзе не помач @С лица воду не пить, умела бы пироги печь — Выбіраюць не на йгрышчы, а на ржышчы = Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а шукай у агародзе = Не гладзі на мяне, у касцёл ідучы, а глядзі на мяне, лён тручы = Жонку выбірай і вачыма, і вушыма @С личка - яичко, а внутри болтун — Прыгожы і грэх, а дурны на смех = Зверху шоўкавыя хусткі, а ў галаве пусткі = Зверху тлуста, а ў сярэдзіне пуста = Глянеш - хоць пацалуй, а прыступішся - плюнеш = Адзеўся, як пан, а дурны, як баран = Адзенецца, як пава, але благая слава = Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі @Слово не воробей: вылетит - не поймаешь — Конь вырвецца - здагоніш, а слова вырвецца - не зловіш = Выказанага слова да губы не вернеш = З свайго языка спусціш - на чужым не зловіш = Слова як птушка: выпусціў - не вернеш = Сказанае слова за хвост не зловіш = Сліны не падымеш, а слова не вернеш @Слышал звон, да не знает, откуда он — Гавораць, гамоняць, ды ве ведаюць, дзе звоняць = Чуе звон, ды не ведае, дзе ён = У кумы не прападзе, не прычуе, то прыкладзе = Няхай бы яшчэ гаманілі, каб ведалі, дзе званілі @Смелость города берет — У каго адвага, у таго й перавага = Адвага - не знявага = Адважны нідзе не згіне = Адвагаю і пекла пяройдзеш = Бой адвагу любіць @Смелым счастье помогает — Смеламу Бог памагае = Хто не рызыкуе, той не мае = На рахманага Бог нанясе, а смелы сам набяжыць @Смерть за воротами не ждет — Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны = Смерць ускоча, калі захоча = Смерць прычыну шукае @Смерть не разбирает чина — Смерць не перабірае і не мінае = Смерць не разбірае, каго забірае = Смерць у зубы не глядзіць = Усякага адна магіла прыгорне @Смех без причины - признак дурачины — Па латках пазнаць скупога, а па смеху - дурнога = Дурня па смеху пазнаеш @С милым рай и в шалаше — Хоць у будане жыць, абы з каханым быць = Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець = Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу = Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові @С миру по нитке - голому рубашка — Крыха да крыхі - збярэцца торба = Нітка да ніткі - беднаму сарочка = Зерне да зерня, будзе поўная мерня @Снявши голову, по волосам не плачут — Як не стала хлеба, дык і нож не трэба = Дзе прапала кароўка, там няхай і вяроўка = Чорт па той траве, калі барану па галаве = Не да парасят, калі свінню смаляць = Няма чаго зубы правяраць, калі сэрца становіцца @С огнем шутки плохи — З агнём жартаў няма = З агнём ліхія жарты = З агнём не жартуй і вадзе не вер = Хто гуляе з агнём, дагуляецца да попелу = Агонь адмсціцца, як яго ўцвеліш @Солдат спит - служба идет — Кухар спіць, а суп кіпіць = Бабка спіць, а гусей пасе @Соловья баснями не кормят — Салаўі пяюць, ды хлеба не даюць = З гутаркі хлеба не наясі = Усялякая гамонка да хлеба добрая = Што па той чэсці, калі няма чаго есці @С посконной рожей в калашный ряд не суйся — Што можна пану, то не Івану = Што дазволена ваяводу, тое не дазволена смуроду = Не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць = Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце @Старого воробья на мякине не проведешь — Старога ліса не ашукаеш = Старога вераб'я на мякіну не зловіш (не падманіш) @Старость - не радость, не красные дни — Старасць - не радасць, а смерць - не пацеха = Старасць - не радасць, а маладосць не на век = Старасць - не радасць, а горб - не карысць = На старасці і ўлетку холадна = Старая баба і ў пятроўку на печы мерзне @Старый конь борозды не портит — І ў старой печы агонь добра гарыць = Дзе старыя кусты, той двор не пусты = Стары вол ніколі баразну не скрывіць (не сапсуе) = Сівы, але маю кавалак сілы = Стары гаворыць - гародзіць, ды на праўду выходзіць = Стары са шляху не звядзе @Стыд не дым, глаза не выест — Гразь - не кароста, сорам - не дым = Ад сарама карысці няма = Хоць саромна, ды скаромна = Сорам не воран - вочы не выдзяўбе = Ад сораму вочы не павылазяць = Сорам можна і ў кішэнь схаваць = Калі сорам, дык закрыйся @Счастье не птица - само не прилетит — Шчасце не конь - у аглоблі не запражэш = Шчасце не цукерка - у рукі не возьмеш = Шчасце само ў рукі не йдзе = За шчасцем не зганяешся @Счастья на деньги не купишь — На таргу долі не купіш = У судзе праўды не знойдзеш, а на рынку долі не купіш = Без шчасця не будзе багацця, а за грошы шчасця не купіш @С чужого коня среди грязи долой — З чужога каня злазь і ў гразь = З чужога вазка і сярод балота злазяць = З чужога коніка і ў гразі ссядаюць = З чужога воза хоць сярод дарогі злазь @Сытый голодного не разумеет — Багаты беднаму не спагадае = Сыты галоднаму не спагадае = Грашоўны (заможны) бедаку не спагадае = Здаровы не верыць хвораму, а багаты - беднаму = Хто сам бяды не зазнаў, той беднаму веры не дасць = Багаты не ведае, чым бедны абедае @Там хорошо, где нас нет — Добра там, дзе нас няма = На Падоллі пірагі па коллі, а мы прыйшлі і там іх не знайшлі = Там вароты пірагом падпёрты @Тебе и карты в руки — Пісьменнаму й кнігі ў руку = Ты пісьменны, табе і кнігі ў рукі @Терпенье и труд все перетрут — Праца і рукі - моцныя зарукі = Праца з балота робіць залота = Рабі пільна (пільня) - і тут будзе Вільня = Круці жорны пільна, то й тут будзе Вільня @Терпи, казак, - атаманом будешь — Цярпі гора, будзе й мёд = Цярпі, Грышка, карчма блізка = Хто цярплівы, той шчаслівы = Без цярпення няма збаўлення @Тише едешь - дальше будешь — Хто ціха ходзіць, той густа месіць = Паволі едзеш - далёка станеш = Памаленьку далей зойдзеш = Памалу едучы, далей заедзеш @Торопись не спеша — Завіхайся, але не спяшайся = Спяшайся, але не дужа хапайся @Труд человека кормит, а лень портит — Праца гадуе, а лянота марнуе (а гультайства марнуе) = Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота - пуста = Праца не паганіць, а корміць = Хто працуе, таму і шанцуе = Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі = Ад ляноты чакай бядоты @Трусливому зайке и пенек - волк — Зайцу і жабін скок страшны = Баязліваму і корч (і мыш) - мядзведзь = Баязліваму і свой цень страшны = Баязліўцу адзін пень за тры ваўкі здаўся = Баязліваму й капа стогам здаецца @Ты сударь, и я сударь, а кто же присударивать станет — Усё паны ды паны, а свіней няма каму пасці = Я вашаць, і ты вашаць, а хто ж нам хлеба напашаць = Усё паны ды паны, а хлеба з торбаю не палажы, бо і хлеб з'ядуць і торбу ўкрадуць @У богатого телята, а у бедного ребята — Багатаму ў полі родзіць, а беднаму ў хаце плодзіць = Хто пануе, а хто з дзецьмі гаруе = Багаты Мацей (Аўдзей), поўна хата дзяцей @У дурака дурацкая и речь — У дурнога пеўня дурная песня = З дурнога куста і ягада пуста = Які музыка, такое гранне @У кузнеца что стук, то гривна — У каваля рукі ў золаце = Як на дарозе лед, то кавалю мёд = Багаты зажабруе, а каваль запануе @У ленивой пряхи и про себя нет рубахи — Гулі, гулі, аж няма кашулі = Гулі не аднаго ў лапці абулі = Хто свята пытае, той сарочкі латае = Пачнеш ляніцца - будзеш з торбай валачыцца @Улита едет - когда то будет — Пакуль тое настане, і нас з табой не стане = Пакуль тое настане, калом спіна стане = Будзе на лета, але не на гэта = Пакуль знайдзе, дык і сонца зайдзе = Шмат вады сплыве, пакуль чалавек таго дажыве @Умелые руки не знают скуки — Хто працуе, той не сумуе = Працуем і смак чуем = Каму праца служыць, той ні пра што не тужыць = Хто працуе, той святкуе = Ад працы рукі не сохнуць @Умрешь, так отдохнешь — А памрэцца - усё мінецца = Памёр - усё гора адпёр = Памрэм - на тым свеце адпачнем @Ум - хорошо, а два лучше того — Адна рада добрая, а дзве лепей = Галава добра, а дзве лешп = Адно вока бачыць далёка, а два - яшчэ далей = Што галава, то розум @У нас на Рязани и свинья в сарафане — У роднай старонцы самі мелюць жаронцы = На Жмуйдзі і куры людзі @У нас таких на пятачок пучок — Гэты квеце па ўсім свеце = Шмат у гарнец такіх малайцоў улезе = У нас такіх сем сушаных на хунт лезе = На тым свеце знайду лепшага ў смецці @Упрямый, что лукавый: ни богу свечка, ни черту кочерга — Ганарлівы ды ўпарты - нічога не варты = Упартая каза ваўку на карысць @У семи нянек дитя без глаза — Дзе нянек многа, там дзіця бязнога = Дзе багата нянек, там дзеці бязносыя = Дзе прыгляднікаў многа, там поспеху мала = Дзе кухараў шэсць, там няма чаго есць = Дзе багата гаспадыняў, там хата не меценая @Услужливый дурак опаснее врага — Дурная помач горай за немач = Іншая рада - горай як здрада = Не карай, Божа, нічым, адно сябрам ліхім (дурным) = Лепей з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці @У страха глаза велики, да ничего не видят — Хто баіцца, таму ўваччу дваіцца = Баязліваму страх у вочы лезе = У страха вялікія вочы = У страха вочы па яблыку @Утопающий за соломинку хватается — Калі топішся, і за брытву хопішся (і за трэску хопішся) = Хто топіцца, той і за вострую касу хопіцца = Як топішся, то й за меч ухопішся @Утро вечера мудренее — Пераначуем, то болей пачуем = Пераначуем - лепей пачуем = Думай з вечара, а рабі з рання @Ученье - путь к уменью — Ад навукі спрытнеюць (дужэюць) рукі = Без навук як без рук = Без навукі як бязрукі = Без навукі і пастала не спляцеш @Федот, да не тот — Тая зязюля, ды не так кукуе = Саўка, ды не ў тых санках = Тая світа, ды налева пашыта = Той, ды не той = Тое, але не такое @Хвалилась синица море зажечь — Хваліўся дурань, што кабыле хвост адарве, а як ірвануў, дык і рот заткнуў = Хвалілася кабыла, што на грэблі гаршкі пабіла = Хваліўся дзяцел, што дзюбка доўгая @Хвастала овца, что у нее хвост, как у жеребца — Хвалілася рэдзька, што з мёдам смачная = Хвалілася Ганна, што выйдзе за пана (а той не бярэ) = Хваліўся баравік шапкай, ды галавы пад ёй няма = Ганарылася свіння, што аб панскі плот пачухалася @Хвастать - не колеса мазать — Хваліцца - не касіць, рука не забаліць = Выхваляўся пустак, ды не зрабіў ніяк = Пакуль хвалько нахваліцца, то будзько набудзецца = Брахаць - не цэпам махаць @Хлеб - всему голова — Хлеб над панамі пан = Хлеб над усім пануе = Хлеб будзе, дык і ўсё будзе @Хлеб да вода - молодецкая еда — Хлеб, соль і вада - першая яда = Каша - пацеха наша = Абы хлеб ды вада, то няма галада = Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда = Тое не бяда, што п'ецца вада, а тое бяда, што не п'ецца вада = Еш хлеб з вадою, абы не з бядою @Хорошая жена - веселье, а худая - злое зелье — Добрая жонка - дома рай, благая - хоць ты цягу дай = Добрая жонка дом зберажэ, а ліхая рукавом растрасе = Хто жонку добру мае, той гора не знае = Там і Бог раюе, дзе жонка мужыка шануе @Хорошее начало - половина дела — Добры пачатак - блізка канчатак = Які пачатак, такі канчатак = Які зацін, такі й зачын = Як ля парога, такая й дарога = Добры запеў - усяму парадак @Хорошему всюду хорошо — Добраму чалавечку добра і ў запечку, а благаце блага і на куце (а ліхаце дрэнна і на куце) = Добрая душа нап'ецца і з каўша = Добраму ўсюды добра (а кепскаму кепска) @Хорош кус, да не для наших уст — На нашыя ногі высокія парогі = Гэтыя парогі не на мае ногі = Добрая світа, ды не па мне пашыта = Не нашымі губамі гэта есці = Бачыць котка лой, ды не ёй @Хорошо поешь, да где-то сядешь — Хто высока заглядае, той нізка сядае = Вышэй паднімешся - мацней паб'ешся, як скінешся = Не ўздымайся ў жыццё высока, каб не ўпасці глыбока = Не лятай высока, бо нізка сядзеш = Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш @Хоть бедно, да честно — Хоць у латаным, абы не ў хватаным = Няхай сабе ў лапленым, абы не ў хапленым = Хоць рукі чорныя, ды сумленне чыстае = Хоць папросту, але ў сваім = Беднасць не адбярэ ні чэсці, ні розуму = Абы сумленне чыстае @Хоть бездворен, да везде проворен — Хоць небагаты, але зухаваты = Хоць голы, але вясёлы @Хоть горшком назови, только в печь не сажай — Чым ні заві, абы хлебам кармі = Хоць мяне воўкам называй, толькі штодзень барана дай = Хоць гаршком называй, адно ў печ не стаўляй = Няхай бы чортам называлі, абы ў балота не гналі = Як хочаш мяне лай, адно цераз плот не перакідай = Хоць лай, хоць бай, а была б дай @Хоть за козла, хоть за попа, хоть за пень березовый — Хоць за быка, як няма маладзіка = Хоць за казла, абы замуж пайшла = Хоць за вала, абы дома не была = Хоць за старца, абы не астацца = Хадзі за казла, абы з дому спаўзла = Выйсці хоць і за лапаць, абы не плакаць @Хоть лыком шит, а все же муж — Няхай мужык як шкарпэтка, абы жонка як кветка = Хоць мужык як лапаць, абы за ім не плакаць = Мужык хай будзе як долата, абы ты за ім была як золата = Сякі-такі мужчына, абы дровы ды лучына = Мужык як варона, ды ўсё жонцы абарона @Хоть разорваться, да не поддаться — Хоць парвуся, ды не скаруся = Хоць знябыліся, але здабыліся = Хоць нагавіцы застаўлю, а на сваім пастаўлю @Хоть с корыта, да досыта — Хоць воўна, абы кішка поўна = Хоць чорная папа, ды поўная лапа = Усё роўна, чым чэрава поўна @Хочешь есть калачи - не сиди на печи — На ўжыткі трэба калаціць лыткі = Калі хочаш хлеба мець, трэба зямліцы глядзець = Хто хлеба хоце (хоча), той мусіць быць у поце = Мацей, успацей, калі хлеба захацей (захацеў) = Без мазаля на руках не будзе хлеба ў зубах = Паносіш мазалёў - пад'ясі хлеба = Печаныя галубы не лятуць да губы @Хрен редьки не слаще — І адно не мёд (не цукерка), і другое не рэдзька = Як там не смятана, так тут не сыроватка = Адно - гарачка, а другое - балячка = Лазня лазню ганіць, а абедзве ў гразі стаяць @Худ мой Устим, да лучше с ним — Хоць лядашчы мужычок, ды затулле маё: завалюся за яго, не баюся нікаго = Які ні пенцялей, але сэрцу весялей = Хоць які целяпей, але ўдваіх ляпей = Сякі-такі, абы быў, абы хлеба зарабіў = Няхай без хлеба пасяджу, але ж на мужа пагляджу @Худ обед, когда хлеба нет — Без кавалка хлеба кепская бяседа = Без хлеба няма абеда, без капусты жываты пусты = Слова да слова, а хлеб да абеда = Хлеба луста ды капуста - не будзе ў жываце пуста @Худой мир лучше доброй ссоры — Лепей сем разоў змарыцца, як адзін раз пасварыцца = Лепей драўляная згода, чымся залатая сварка = Святы спакою, лепей з табою = Лепш не даеўшы, ды спакойна пасядзеўшы = Хоць не пышна, абы зацішна @Цыплят по осени считают — Не лічы кветачкі ўвесну, а палічы ягадкі ўвосень = Па кветках яблыкаў не лічы = Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы = Не хваліся нажаўшы, а хваліся змалаціўшы = Не той хлеб, што на полі, а той, што ў гумне = Не хваліся травою, а хваліся сенам = Не хвалі каня трэцяга дня, а хвалі трэцяга году @Час от часу не легче — Кепска (блага), пане Грыгоры: што далей, то горай = Далей - не лягчэй = Чым далей, тым цяжэй = Чым далей, тым галей = Бяда бяду гоніць = Было кепска, стала (будзе) горш = Было ліха, дый пагоршала = Не адно ліха, дык другое @Чего сам не любишь, того и другому не желай — Чаго не хочаш самому, не чыні другому = Што сабе (табе) не міла, таго і другому не зыч = Не рабі другому, што не люба самому = Не чыні таго другім, што табе не люба @Человек предполагает, а господь располагает — Не ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца = Ніхто наперад не знае, што каго чакае = Думаеш адно, а яно перавернецца на дно = Чалавек думае так, а выйдзе зусім іначай = Чалавек думае, а Бог робіць = Стралец (чалавек) страляе, а Бог кулі носіць @Чем богаты, тем и рады — Чым хата багага, тым і рада = Хоць я небагаты, а з гасцей рады = Што маем, тым і прымаем = Частавалі, чым мелі, весялілі, як умелі @Чем дальше в лес, тем больше дров — Далей у лес - болей труску = Чым у лес далей, тым гусцей @Чему быть (бывать), того не миновать — Што будзе суджана, тое не будзе адгуджана @Черного кобеля не вымоеш добела — Паможа вароне мыла, як памерламу кадзіла = Не паможа ні мыла, ні вода, бо такая ўрода = Які чорт да лазні, такі і пасля лазні = Варона колькі ні мыецца, усё адно чорная = Крумкачу і мыла не паможа = Чорнае белым не стане @Чин чина почитай, а младший на край — Набок, грыбок, баравік едзе = Ведай, каток, свой куток @Что бедному собраться - только подвязаться — Голы, збірайся - голы гатоў = Усе мае зборы - пасталы і аборы (лапці ды аборы) @Что было, то сплыло — Калісь то было, да быллём парасло = Травою зарасло і вадою сплыло = Што сталася, тое не пераменіцца = Што прайшло, таго не вернеш = Што было, даўно на мора сплыло = Што было, на мора паплыло @Что в лоб, что по лбу — Ці ад пана, ці ад цівуна, а ўсё баліць ад бізуна = Ці пень, ці калода, усё патарч носам = Ці савою аб пень, ці пнём аб саву (усё саве бяда) = Ці галавою аб камень, ці каменем па галаве - усё галаве баліць @Что город, то и норов, что деревня, то обычай — Што ні край, то свой звычай = Што старана, то навіна = Іншы горад - іншы гонар = Кожнае сяльцо мае сваё нараўцо = Што ні хата, то свой комін @Что есть в печи, все на стол мечи — Што хата мае, хай усім прымае = Што душа мае, тым і прымае = Што маем, тым і прымаем @Что написано пером, того не вырубишь топором — Слова - вецер, а пісьмо - грунт = Што напісана пяром, не выйме і сякера @Что ни день (час), то новость — Што гадзіна, то навіна = Што ні гадзінка, то новая прычынка @Что посеешь, то и пожнешь — Кінь за сабою, знойдзеш перад сабою = Як узарэш, так і збярэш = Хто арэ да сее, той малоціць і вее = Як дбаеш, так і маеш = Дзе пасееш густа, там не будзе пуста = Якое семя, такое і емя @Что у кого болит, тот о том и говорит — Што каму дапякае, той пра тое і гукае = Што каму рупіць, той тое жупіць = Каму баліць, той і крычыць (той і студзіць) = У каго няўдача, той і плача = Кожнаму свая бяда ў галаве = Кожная зязюлька пра сваё кукуе @Что у трезвого на уме, то у пьяного на языке — Галава не ведае, што язык апаведае = Малое і п'яное праўду скажуць = Што цвярозы думае, п'яны скажа @Что хочу, то и ворочу — Як хачу, так і кручу = Што люблю, тое й раблю @Чужая душа - потемки — У душу не ўлезеш = Душа як лес = Душы на далонь не вымеш ды не пакажаш = Чалавек - не арэх, не раскусіш @Чужим богат не будешь — Чужым дабром не забагацееш = Чужым багаццем сыты не будзеш = З чужога гроша не разжывешся = Чужое не цешыць і не грэе = Чужы кажух нікога не нагрэе @Чужой обед сладок, да непрочен — Чужая яечня не вечна = Чужым дабром век не пражывеш = Чужым дабром не запаможашся = У чужое шчасце не ўкупішся = На чужы каравай вачэй не парывай (свой спячы ды скачы) @Чужую беду руками разведу — Чужую бяду на пальцах развяду = Чужую бяду па валаску развяду, а да свае розуму не прыкладу = Чужую бяду зараз развяду, а на сваю бяду райца не знайду = Чужую бяду і я развяду, а сваю і возам не развязу = Чужую бяду па нітачцы развяду, а сваю і рукою не адолею @Чья бы корова мычала, а твоя молчала — Хто б і навучаў, а ты б лепей памаўчаў = Чые б цяляты рыкалі, твае хоць бы маўчалі = Не гудзі, а на сябе паглядзі = Паглядзі, сава, якая сама = Паглядзі, свінішча, на сваё відзішча @Шел бы воевать, да лень саблю вынимать — І я б добра рабіла, каб работа была міла = І я б касіў, каб чорт касу насіў = І баран бы касіў, каб хто касу насіў @Шила в мешке не утаишь — Грэх не схаваеш у мех, не ўтопчаш у балота = Лес чуе, а поле бачыць = Шыла ў мяху (у торбе) не схаваеш = Ліхое ніколі не ўтоіцца @Шишка на ровном месте — Сядзіць як сыч і думае, што паніч = Убраўся ў жупан і думае, што пан = Пан - саломаю напхан = Не вялікі пан = За гэтакім каралём можна ўцерці нос і каўняром @Шутил Купряшка, да попал в тюряжку — Жартаваў воўк з канём, ды ў жмені зубы панёс = Досыць кпіць - вусы паломіш = Хто з каго смяецца, таму рот па вушы раздзярэцца = Дурныя жарты плачу варты @Шутки шути - а людьми не мути — Жартаваць можна, але не калечыць бязбожна = Пасмейся з няўмекі, ды не чыні здзекі = Можна кпіць, але не калечыць @Шутку сшутить - людей насмешить — З добрага смеху добрая й пацеха = Без смеху якая пацеха = Разумныя жарты пахвалы варты = Лепей жартаваць, чымся гараваць @Это цветочки, а ягодки впереди — Гэта толькі пачынка, а будзе й цэлая аўчынка = Гэта яшчэ краса (цвет), а ягадкі будуць @Яблоко от яблони недалеко падает — Якая матка, такое й дзіцятка = Якое дрэва (які целяш, дуб, явар), такі клін, які бацька, такі сын = Якая хатка, такі і тын, які бацька, такі і сын = Які млын, такі і ставок, які бацька, такі і сынок = Яблычак ад яблыні далёка не адкочваецца @Язык до Киева доведет — Язык Вільні (Кіева) дапытай = Хто пытае, той не блукае (той не блудзіць) = Невядомая дарога на канцы языка = Пытаючыся, дапытаешся @Язык мой - враг мой: прежде ума рыщет — Язык у роце, як чорт у балоце = Хто язык доўгі мае, таму дрэнна бывае = Языча, языча, сабе дабра не зыча = Языча, языча, які чорт цябе кліча? = Свой язык горшы за ліхога суседа = Языку дай волю - завядзе ў няволю = Праз язык галаву сцінаюць @Язык не лопатка: знает, что горько, что сладко — Язык не калодка, ведае, што салодка = Як клёцкі ў малаку, то па дзве валаку, а як у водзе, то раз, два - і годзе @Языком молоть - не дрова колоть — Языком мянціць спіна не баліць = Языком сена не накосіш = Языковае мліва не гадзіва = Каб так смыкам, як языкам @Яйцо курицу учит — Яйка мудрэйшае (разумнейшае) за курыцу = Не вучы старога ката смятанку злізваць = Хто б і навучаў, а ты б лепей памаўчаў @Я про Фому, а он про Ерему — Я яму пра рэч, а ён мне пра печ = Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбузы = Яму гавары, а ён дагары = Ты яму тое, а ён другое = Кажы - стрыжана, а ён голена ##Chapter: 2. Фраземы @Аршин с шапкой — З вузел ростам = Курэц ад лапця = Жабе па калена = Стане на палена - свінні па калена @Бабушкины сказки — Плёткі старой цёткі = Забабоны старой жоны @Баш на баш — Галава на галоў = Цень на цень = Вуха на вуха @Беден как Нов (как Лазарь) — Бядою латаны = Бедны як старац (як жабрак) = Рызы ды латы = Бедны аж пакалоўся @Без задних ног (спать) — Як пшаніцу (пяньку, каноплі, венікі) прадаўшы = Як пасля кірмашу = Як сноп = Як астатняе ў печ усыпаўшы = Як за сцяну заваліўся @Без малого — Блізка што = Траха што = Мала не @Без ножа резать — Без нажа рэзаць, без агню смаліць = Без агню пячы @Без роду и племени — Ні свата ні брата = Без роду без пароду = Без роду і плоду = Ні племя ні роду, як камень у воду @Без царя в голове — Клёку ў галаве не мае = Алею ў галаве мала = Ні за кол ні за цям = Ні за кій ні за цям = Мазгі малыя @Белены объесться — Блёкату (воўчага маку) аб'есціся (наесціся) = Дурнап'яну (дурцу, чэмеру) наесціся @Беречь как зеницу ока — Глядзець (пільнаваць, сцерагчы) як вока (ў лобе) = Шанаваць (песціць) як сваё вока = З вока не выпускаць @Бить баклуши — Лынды біць = Бібікі біць (абіваць, перабіваць) = Тылылы біць = Гульма гуляць @Бледен как смерть — Як палатно белы = Спалатнелы як смерць = Як з таго свету ўстаў = Белы як смерць (як сцяна) = Збялелы як ліпіна (як папера, як хуста) @Бог в помощь — Памагай Божа (Бог) = Памажы Божа = Няхай Бог дапамагае = Спор у працу = Спорна вам @Бог (его) знает — Бог святы (яго) ведае = Адзін Бог ведае = Бог вед (ведама) = Ці й Бог ведае = Багі яго мелі @Бок о бок (жить) — Плот у плот = Вугал з вуглом = Плячо ў плячо = У суседстве = Побач @Болеть карманной чахоткой — На кішэнь хварэць = Сабачыя грошы мець = Сухоты ў кішэнь упалі = Кішаньковыя сухоты @Бояться как огня — Баяцца як агню (як смерці, як халеры, як гадзюкі, як кручанага сабакі, як ліхой шапкі, як ліхога шэлега, як прусак холаду, як шалёны сабака вады) @Бояться как черт ладана — Баяцца як чорт крыжа (як злога духа, як чорт грому, як чорт пасвячонай вады) @Бред сивой кобылы — Смаленая кобыла = Плот з лебяды = Казаў Халімон рабой кабыле сон @Бросает в дрожь — Дрыжыкі працінаюць = Дрыготка бярэ @Бросает в жар — У жар кідае = То ў жар, то ў пот кідае = Душа трымціць @Бросать (слова) на ветер — На ўзвей (вей) ветру пускаць = На звей (вей, узві, збой) вецер гаварыць @Бросить на произвол судьбы — На ласку й няласку долі аддаць = На вырак лёсу кінуць = На волю лёсу пусціць (пакінуць, кінуць) = Кінуць-рынуць (ды пайсці) @Брюхо из семи овчин — Жывот на сем столак = Трыбух на тры полкі = Жывот як торба (як кубел, як цэбар, як бочка) @Будто снег на голову — Быццам з неба спаў = Як з хмары спаў = Няйначай з неба зваліўся @Будьте здоровы — Бывайце здаровы = Здаровы бывайце, нас не забывайце = Бывайце @Будь ты неладен — Бадай ты скіс = А няхай ты пратані = А бадай ты прагары = Каб цябе агні высвецілі = Баlай ты праваліўся = А бадай цябе, а няхай цябе @Будь я трижды проклят — Каб маё селішча запуставала = Каб я бацькі-маткі не бачыў = Каб я сваіх дзетак не дагадаваў = Не бач я дзяцей сваіх = Дзецьмі сваімі клянуся @Бухать как в бездонную бочку — Гаціць як у прорву = Таптаць (пхаць) як у бяздонны мех = Валіць як у процьму = Кідаць як у бяздонны калодзеж = Як у сячкарню закідваць @Была не была — Хай будзе, што будзе = Што будзь, то і дзейся = Бог бацька = Было не было @Быть на верху блаженства — На святой гары сядзець = На матчыным беразе быць = Шчасцем (асалодай) упівацца @Быть на ножах — Як агонь з вадою (жыць, быць) = Сяброўства як у рысі з мядзведзем @Быть одной ногой в могиле — Насок паглядае ў пясок = Пара да Адама = Пара да Абрагама на піва = Час да Пана Бога пайсці = Адной нагой у труне (у дамавіне, у зямлі) быць @Быть под каблуком — Пад хвартухом сядзець (быць) @Вагон и маленькая тележка — Куча й горба, мех і торба = Куча і горбачка = Мех і кайстра = Два вазы і цэбар @Валиться с ног — Кулём падаць = З капылоў далоў = Не чуць ні рук, ні ног = Хоць ногі на плечы бяры = Ледзьве ногі перастаўляць @Валять дурака (бездельничать) — Вуглы абціраць = Вераб'ям фігі даваць (дулі паказваць) = Сабак сцерагчы @Валять дурака (притворяться глупым) — Дурня строіць = Дурня паказваць = Дурня клеіць @Ваша взяла — Ваша ўзяло @Вверх тормашками — Дагары нагамі = Дагары дрыкам = Дагары дном = Стром галавою = Потырч галавою = Сторч (стоць) галавою @В два счета — Як бачыш (як бач) = Адным скокам = Хутчэй ад ведзьмінага піва @В двух шагах — Крок ступіць = Каля бока = Пад носам @В добрый час — Дай, Божа, у добры час пачаць = Зачынайма ў божы час (як у людзей, так і ў нас) = У добры час, пане Апанас @Вертеться как белка в колесе — Кідацца як рыба ў вадзе = Круціцца як у коле вада = Круціцца як у віры = Круціцца як трэска ў палонцы @Веселиться напропалую — На пакацістую гуляць = На ўсе застаўкі туляць @Ветер свистит в карманах — Кішэнь без дна = У галаве шуміць, шуміць, а ў кішэнях ціха, ціха = Па шэлегу луста, але й шэлега пуста @Ветром шатает — З ветру валіцца = Вецер са сцежкі здзімае = Хоць калочкам падапры = Дрыгавіца ў нагах = Хоць з ветрам пусці @Взбрело в голову — У галаву ўроілася (зайшло) = У каўтуне закруціла = У галаве закруціла = Каўтун завіў @Взять в толк — На цям узяць = Да галавы (да ладу) ўзяць = У галаву ўзаць = Скеміць (сцяміць) @Взять за бока — За скабы ўзяць = За каўнер узяць = За шкірку ўзяць @Взять за жабры — За шчэлепы (за шчыбры) ўзяць = За хіб узяць @Видал (видывал) всякие виды — Ведае, дзе чорт начуе = Ведае, дзе кароль абедае = Не з аднае студні ваду піў = Не з аднае дзяжы хлеб еў = не з аднае табакеркі табаку нюхаў @Видеть насквозь — Навылёт бачыць @Видеть своими глазами — На свае вочы бачыць @Визжит как недорезанный поросенок — Пішчыць як свіння ў плоце = Крычыць нібы з яго скуру лупілі = Крычыць як на жывот = Да неба песню цягне (як свіння ў плоце ўшчамілася) @Вилять хвостом (угодничать) — Лёстачкі падпускаць = Лёстачкамі слаць = Слаць як ліс хвастом = Мякка слаць @Вилять хвостом (хитрить) — Бачком ехаць = Ліса фарбаваць = Хітраваць як ліс (як злодзей, як варожка) @Висеть (держаться) на волоске — На павуцінцы ліпець = Ліпець як арэх на сухой галіне @Витать в облаках — Пра нябесныя мігдалы думаць = Пра нябесныя ясноты марыць = У надхмар'і лунаць = У паднябессі лунаць @Вить веревки — Сырыцу выкручваць = Вады прамытае не даваць @В конце концов — Урэшце (нарэшце, зрэшты) @В мгновение ока — Як вокам маргнуць = Як змаргнуць = На вокамгненні = Як у воку мгненне = Як «га!» @В момент — Як стой = Як табе (вам) кажу = У момант вока = У адзін момант = Маланнём змахацца = Як маланкаю спаліў @В нетях быть (обретаться) — Сабакам сена касіць = Сабакі пасвіць @Во веки веков (всегда) — Век-вяком = З век вякоў = З вякоў вечных = Як свет светам = Як свет стаіць @Во веки веков (никогда) — Як свет светам = Як свет стаіць @Во весь дух — Чым дух = Што духу = Як ёсць духу = На ўсе застаўкі (браць) = Што моцы = Колькі змогі @Во весь рост — На ўвесь рост = Як вялікі @Во времена оны — Не за нашым Богам = Не за нашай памяццю = Як свет зачаўся @Во все горло (во всю глотку) — На ўсё горла = Усім голасам = Як варона на дождж = Крычаць як наняты @Во всю ивановскую — На ўсе застаўкі (браць) = На ўсю (на ўсенькую) покалатку = Крычаць як у карчме @Во всю прыть — Быццам вецер паімчаў = Як віхор = Як ветрам гнаны = Як маланка @Во всяком случае — У кожным разе @В один прекрасный день — Аднаго дня = Аднаго разу @В один присест — За адным заседам (вячэра за абедам) = За адным разам = Зараз @Водой не разольешь — І вада не размые = Вада не размые і свіння не разрые = І цапом не развядзеш = Як у адной кашулі хрышчаныя = Як прыкіпелі адзін да другога = Як галубкі ў пары = Як браты = Як спрэжаныя @Воды не замутит — Вока нікому не запарушыць = Хоць у вуха кладзі = Хоць да сэрца (да раны) прыкладай = Вады ў лыжцы не замуціць @Войти во вкус — Смак спазнаць (адчуць) = Усмакавацца (рассмакаваць) @Войти в раж — У стос увайсці @Волосы становятся дыбом — Шапка на галаве расце = Аж шапка паднялася = Нешта за каўнер бярэ = Вочы слупа (слупам) сталі = Дрыжыкі працінаюць = З капылоў далоў @Волчий аппетит напал — Конская ежа напала = Пропасці напалі = Прогліца напала = Як не ў сябе = Як тры дні не еў = Як з галоднага краю вырваўся = Як ніколі хлеба ў вочы не бачыў = Як на голад = Есць як валоў шэсць = Не ў свой дух (не ў свае духі) @Воротить рыло — Нос адварочваць (вярнуць) = Носам круціць = Твар адварочваць @Вот именно — Праўда што @Вот так клюква — Вось табе і гацаца = Вось табе і смешкі з бабінай плешкі @Вот тебе и вся недолга — І квіта, дзядзька Мікіта = Квіта, пане Мікіта @Вот тебе и на — Вось табе і маеш = На табе @Впасть в детство — І ў лецях і ў дзецях = Здзяцінець @В подметки не годится — Падноска (вусцілкі, падэшвы) не варты = Вады падаваць не варты = Ботаў чысціць не варты @В подпитии — На падпітку = У жарку = Пад чаркай = У бутэльку зірнуў @В положении (беременная) — У цяжку (у цяжары) = Пры сабе (хадзіць) = Дзіцем хадзіць = З жыватом (з чэравам) @Время от времени — Час ад часу = Калі-нікалі = Зрэдчас = Часамі (часам) @Врет как сивый мерин — Хлусіць як наняты = Хлусіць не падсяваючы = Брэша, што сліна да губы прынясе = Маніць і не пасміхнецца = Брэша як лён чэша (як клін чэша) = Так маніць, што не пралезеш @В самом деле — Сапраўды = Папраўдзе = Дапраўды = Напраўду @В самую пору — Сама раз = Сама што @Всем миром — Усёй грамадою @Все равно — Усё адно = Усё роўна @Всех благ — На ўсё добрае = Усяго добрага = Усяго найлепшага = Бывайце здаровы, жывіце багата = Усяго @В скором времени — Па хуткім (нядоўгім, скорым) часе = Па малой гадзіне = Неўзабаве @В случае чего — Калі што якое @Вставать (становиться) на дыбы (противиться) — Дыбка (дубака) станавіцца = На дыбкі станавіцца (падымацца) = У дубкі ісці @Вставлять палки в колеса — Дарогу перасякерваць (перасякаць, заступаць) = Шостку падкідаць = На перашкодзе стаяць @Встать с солнцем — З зарою ўстаць = Раннюю расу абагнаць = Як свет сонцам (устаць) @Вступать в возраст (в лета) — У гады ўбірацца = Пад людзі падысці = У пер'е брацца (убірацца, абростаць) = Жаўткі ўбіраць (ўвабраць) = Сталець @Вступить в брак — Шлюб узяць = Шлюб (шлюбу) шлюбаваць = Пабрацца @Всыпать горячих — Даць гарту = Бізуна ўліць = Дыхту даць = Даць як каню сечкі @Всякая всячина — Збор каляда = Усё ўсялякае = Усялякае рознае @Втереться в доверие — У ласку ўбіцца @Втирать очки — Акуляры настаўляць @Входить в силу — У сілу (у сілачку) убірацца = На ногі (на ножкі) падымацца (паўставаць) = У пер'е брацца = Пер'е абтрэсаць @В чем душа держится — Кісялёвыя ногі = Жыццё на нітку павесіў = Хоць калочкам падапры @В четырех стенах — Між чатырох сцен @Выбить (вышибить) дурь — Матыліцу выгнаць (з галавы) = Дурыкі выгнаць (выбіць) = Атосы падцягнуць @Выбиться из сил — З духу выбіцца = З сілы выбіцца = Язык высалапіць = Язык набок = Язык на бараду высунуць = Аж душа вылазіць = Без рук астацца = Рукі адрабіць = Знемагчыся = Знябыцца = Знясілець (знясіліцца) @Выеденного яйца (ломаного гроша) не стоит — Выскваркі не варты = Зломанага шэлега не варты = Гарэлага шэлега не дам = Тры грошы не варты @Выйти боком — Праз бок вылезці = Вомегам вылезці @Выкрасить да выбросить — На лапату ды за хату = Узяць венік ды на сметнік = Толькі на трэску дый вон @Выматывать кишки — Вантробы ад'ядаць (пераядаць) = Нутро паліць = Кішкі пераядаць = Гізунты выцягваць = Вантробы выцягваць (даставаць) @Выносить сор из избы — Смецце (бруд) на вуліцу выносіць = Сваё смецце на чужы сметнік выносіць = Смецце з хаты выносіць (на чужы падворак) @Вынуть (вышибить) душу — Душу дастаць = Духі дастаць = Цела з душою разлучыць @Вынь да положь — З калена выламі = З пальца выламі = Хоць радзі, а падай = Хоць рыгні, а мусіш = Хоць ялаўка, а цяліся = Хоць ты дой быка, але дай малака @Высасывать кровь — Кроў смактаць (ссаць) = Смактаць як вуж = Высмактаць як расянка камара @Выскочить (вылететь) из головы — З галавы выйсці (выпасці) = З думкі вылецець = З памяці зляцець (зысці) = З памяці спусціць @Высосать из пальца — З языка высмактаць (выссаць) = З-пад кіпця выкалупаць @Высохнуть как щепка — На трэску (на дошку, на костку) выпетраць = Высахнуць як таран (як былінка, як сугак, як мядзведжая лапа) = На гарохаву лапатку высахнуць = Стаць як цень @Высунув (высуня) язык — Язык высалапіўшы = Язык на плячо = На ўсе жылы @Вытаращить (выпучить) глаза — Вочы вырачыць (паставіць, выгаліць, утаропіць, вылупіць) = Бельмы выкаціць (вылупіць) = Вочы ў лоб кульнуліся = Вырачкі прадаваць = Утаропіцца @Вышел сухим из воды — Пабыў у вадзе і не мокры нідзе = Дарма прайшло @Глаза бы мои не смотрели — Брыдка глядзець = На вочы б не бачыць = Гадка пазіраць @Глазам своим не верить — Вачам веры не даваць @Глаз не сомкнуть — Вачэй (вока) не злажыць = І на волас не задрамаць = Ні на макавае зернейка не заснуць @Глас вопиющего в пустыне — Марны лямант @Глуп как пробка (как пень, как сивый мерин) — Дурны, як даўбешка (як доўбня, як пень, як авечка, як цецярук, як баран, як свіння, як пута, ях халява, як хамут, як бязмен) = Абух абухом = Тупы як абух (як боўтка) @Гнуть свое — У сваю дуду дзьмуць = Сваё правіць (сваё права правіць) = На сваё наважваць = На свой капыл гнуць (рабіць) @Гнуться в дугу — Крукам гнуцца = Гнуцца як ангельскі цюцька @Гол как сокол — Голы як бізун (як палец, як костка, як стары венік) = Голы як стой = Гол як кол = Голы гальцом = Салому сячэ, пірагі пячэ, сенам падмазвае @Голова садовая — Галава малінавая = Галава капусцяная @Гоняться за двумя зайцами — На сем сукоў садзіцца = Дзвюх сарок за хвосг трымаць = Два зайцы гнаць @Горе луковое — Гора чубатае = Згарода няшчасная = Няздара нейкая @Гори синим огнем — Гары яно гарам = А няхай яно дымам возьмецца = Хай яго агні высмаляць = Хай яно перуном (пылам) пойдзе = Няхай тут усё дымам сядзе = Каб яно дагары з дымам пайшло = Бадай ты без агню згарэў = А няхай ты згары = Каб ты ўпапялеў = Каб цябе агонь спаліў = Агнём цябе запалі @Груши околачивать — Вуглы абціраць = Мухі лавіць = Па завуголлі туляцца @Давать голову на отсечение — Руку (рукі) на адцён даваць = Галаву (руку) на страценне даваць = Рукі па локаць даваць адцяць = Родам і плодам клясціся @Давать на чай — Гасцінца даваць @Давать (задавать) стрекача — Лататы даваць = Хадала даваць = Дзеркача (дзерака) даваць = Цягу даваць @Дать (сунуть) барашка в бумажке (дать взятку) — Руку застраміць (заскабіць) = У лапу даць = Цюку ў руку @Дать березовой каши (сильно избить) — Лазы даць = Кія ўсыпаць = Дубца даць (ўліць) = Пугі ўліць = Кулакамі пачаставаць @Дать дуба — Старчом стаць = Душою рыгнуць = Бараду задзерці = І кокашы задзерці = Жаба цыцкі дала @Дать (задать) жару (отругать, наказать) — Пытлю даць = Зыра даць = Лазні даць = Фаеру даць = Лупня (лупцаха) даць @Дать маху — Пудла даць = Не на тую нагу бот надзець = Схібіць = Спудлаваць @Дать повольку — Лейцы папусціць = Папуску даць = Патолю даць = Распусціць як дзедаву (цыганскую) пугу @Дать по шее — Каўнер (каўняра) памацаць = Па шыі накласці = У каўнер наўскладаць (налажыць) = Па карку заехаць = Каўша даць @Дать прикурить — Гароху засыпаць (троху) = Па пер'і даць = Салёнкі даць = Лупакоў надаваць @Два сапога пара — Абое рабое = Роўны з роўнага цешыцца = Адзін аднаго (адзін другога) не перацягне = Які ехаў, такі (такую) стрэў @Делать из мухи слона — З камара каня рабіць = З блыхі (з мухі) вала рабіць = З ветру вяроўку віць = Раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля = Скажы на кепаць, а даложаць на локаць = Байка з камара вырасце на вала @Делить шкуру неубитого медведя — З незабітага ліса футра (кажух) шыць = На жывым мядзведзі скуру купляць = Скуру ў лесе фарбаваць (прадаваць) = Не скубі, пакуль не зловіш @Дело труба (табак) — Справа дрэнь = Паганая (кепская) справа @День-деньской — Як божы дзень = Як дзень белы = Ад світання да змяркання = Ад рання да змяркання = Ад віднога да віднога = Цалюткі дзень = Пераз цалюхенькі дзень @День ото дня — Што ні дзень = З кожным днём @Держать в узде — На аброці трымаць = На тугу трымаць @Держать в черном теле — У абцугах трымаць (у абцугі ўзяць) = У цвіку трымаць = У шчэпці (у ляшчоткі) ўзяць = У аглоблі загнаць @Держать пари — У заклад ісці @Держать себя высоко — Высока галаву насіць = Шмат казюлек у носе = Без фігі не да носа = Шостам галавы не дастаць @Держать (иметь) сердце — Слязу ў сэрцы трымаць = Закалец мець @Держи карман шире — Кішэнь падстаўляй = Заўтра з мехам прыходзь @Держится на честном слове — Ледзьве ліпіць = Ледзь трымаецца = На жывую нітку шыта @Держи хвост пистолетом — Хвост абаранкам (дугою) трымай = Нос дудою трымай @Длинный язык — Язык з-за зубоў выбіваецца = Язык доўгі = Язык як дзедава пуга = Язык да пят = Язык як памяло (у бабы) = Язык доўгі як у жаўны = Рот наросхрыст, язык на плячо @Для вида — Для (дзеля) прыліку = Толькі знаку = Адно знак @Днем с огнем не сыскать — Са свечкаю (у руках) не знайсці = І Саўка не знойдзе @Довести до ручки — Да абуха дабіць (давесці) = Да пухі дабіць = На пусты канец звесці = На пшык звесці @Дойти до ручки — На пусты канец сысці (з'ехаць) = Да пустога канца дажыць (дажыцца) = На нішто з'ехаць = На пшык з'ехаць = Да пугаўя (да пужальна) дабіцца = Да няма нічога дайсці @До основания — Ушчэнт (дашчэнту) = Дарэшты = Да пня @До отвала — Як стаць = Як завязаць = Па (самую) завязку = У разорву = Аж цераз вушы = Цераз горла валіцца = Ажно кішка прутам стала @До последнего издыхания — Да самага скону = Да астатняга дыху @До скончания века — Па век вякоў (векаў) = Да скону свету = Пакуль свет (стаіць) = Давеку @До черта — Чорт колькі = Чортава процьма = Да гібелі = Да халеры @Драть шкуру — Скуру дзерці = Дзерці як воўк кабылу = Скуру палосамі дзерці @Дрожать над каждой копейкой — За капейку калаціцца = Крукам вісець над шэлегам @Дубина стоеросовая — Варона загуменная = Доўбня (даўбешка) дурная = Цялё нялізанае = Палена дурное @Дурак набитый — Чысты дурань = Дурны як бот (як стаптаны бот, як бот з левай нагі) = Дурны як кавальскія гарны = Дурны як варона (як цецярук) = Як сала без хлеба = Боўдзіла дурное = Абух тупы @Дурной (худой) глаз — Нялюдскія (паганыя, ліхія, кепскія) вочы = Лядашчыкава вока = Нядобры на вочы @Дух захватывает — Духі (дух) займае (зацінае) = Дух забівае @Духовная пища — Духоўны пажытак = Пажытак душы @Душа нараспашку — Душа наросхрыст (нахлашч) = Шчырая душа = Сэрца на далоні @Душа не лежит — Душа не горнецца @Душа ушла в пятки — Аж душа зайшлася = І душы не было = Аж душа ў пяткі зайшла = Душа ў пяты пайшла = Душа трасецца = Пад пяты коле @Дышать на ладан — У вырай збірацца = Зямлёю пахнуць = Галасок хоць у пясок @Едва ноги волочить — Ледзьве ногі перастаўляць = Ног не змяніць = Ног змяніць не можа = Ледзь ногі совае @Ей-богу — Далібог (дальбог) = Далібог праўда = Даліпан = Даліпан праўда = Дайце веры = Богам сведчуся @Ей-ей (ей-же-ей) — Дапраўды = Дадушы = Дадушы праўда @Еле-еле душа в теле — Душа на нітачцы затрымалася = Дух вылазіць (духі вылазяць) = Ледзьве ногі цягае @Есть поедом — Ежма есці = Жыўцом есці = Бакі аб'ядаць = Кішкі пераядаць = Вочы пячы @Ехать в ригу (блевать) — Казлы драць = Ванітаваць @Еще бы — Дзіва што = Атож @Жевать жвачку (надоедливо говорить) — Казань казаць = Малебны правіць = Таўчы адно = Жуйку жаваць @Животики надрывать — Бакі рваць (зрываць, урываць) = За жывот (за жываты) брацца = Кішкі з рогату рваць = Ад смеху падрывацца = Порва бярэ @Живот подвело — Духі падцягнула = Кішка ў кішку лезе @Живые мощи — Як здань з таго свету = Як з таго свету ўстаў = Як з крыха зняты = Адно цень застаўся = Худы як смерць (як шкілет) = Косці звоняць @Жизнь бьет ключом — Жыццё крышнічыць (віруе, буяе, кіпіць) @Жить в свое удовольствие — На сваю пацеху жыць = Жыць як Адам у раі = Жыць як сад на пагодзе (як птушка на моры) = Жыць як вянкі плесці = Пялегавацца = Раскашаваць (раскашавацца) @Жить как кошка с собакой — Каты дзерці = Жыць (любіцца) як кот з сабакам = Сябраваць як два каты ў мяху @Жить на чужих хлебах — На ласкавым хлебе быць = Жыць як у Бога за дзвярыма @Жить на широкую ногу — Жыць як пан (як кароль) = Панам (па-панску) жыць = Жыць як золата важыць = Жыццё як мёду піццё = Жывем як песні пяем @Жить по старинке — Па-даўнейшаму жыць = Па старых звычаях жыць @Жить своим умом — Свой розум мець = Сваім одумам (сваім розумам) жыць @Жребий брошен — Выбар зроблены = Лёсы зробленыя @Заблудшая овца — Аблудная авечка @Забодай тебя комар — Бадай цябе качкі з'елі (стапталі) = Каб цябе куры затапталі = Бадай цябе кот убрыкнуў = Каб цябе рак убрыкнуў = Каб цябе камары затаўклі = Каб цябе дождж памачыў = Каб цябе пярун калядны спаліў @Заводить шуры-муры — Залёты рабіць = Халяўкі смаліць @Заглянуть в бутылку (в рюмку) — Чарку ўзяць (кульнуць) = З шкляным богам пабачыцца (убачыцца, сустрэцца) = Шкляному богу пакланіцца = Шкло ўбачыць (пабачыць) = У бутэльку (у пляшку) зірнуць @Заговаривать зубы — Зубы замаўляць @Загребастые глаза — Зямля ненаедная (ненаежная) = Зайздроснае вока @Задавать драла (деру) — Драпака даваць = Лататы даваць = Цуба (цубака) даваць = Уцякаць як ад халеры (як ад заразы, як заяц ад сабакі, як чорт ад пасвячонай вады) @Задавать тон — Рэй весці @Задавать храпака (храповицкого) — На ўсе застаўкі храпці = Тхары капаць (дзерці) = У сапуны (у сапунцы) пайсці @Задать баню — Дыхту даць = Лазні даць = На абаранкі ўскінуць (даць) = На бабку збіць @Задать перцу — Перцу ўсыпаць = Даць перцу з імберцам = Лою за скуру заліць = На хвост усыпаць @Задирать (драть) нос — Хохлікі дзерці = Лычык (грыб) задзіраць = Нос высока несці (трымаць) = У халяву ўступіць = Мухі (шэршні) ў носе завяліся = Чмялі мае ў носе = Крукам носа не дастаць @Задним умом крепок — Па часе розум мае = У пусты след гаворыць = Розум прыходзе па шкодзе = Мудры лях па шкодзе @Задрать ноги (о смерти животных) — Капыты задраць = Капытамі налажыць = Хвост адкінуць @За естественной надобностью — Па сваёй патрэбе @За здорово живешь — З ласкі на пацеху = Без дай прычыны = Без дай ладу @Заклепки не хватает — Трэцяй бэлькі нестае = Пятае клёпкі бракуе = Без пятай дошчачкі = Не тое што клёпкі, але і абруча няма @Заколдованный круг — Зачараванае кола = Заварожанае кола @За копейку удавится — За рубель жабу ў Вільню пагоніць = За капейку жабу да Барысава дубцом пагоніць = За шэлег у бажніцы плюне = За рублём павесіўся б = За рублём палез бы ў пекла = І з камара кроў высмакча (выссе) @Закрыть (смежить) глаза — Вочы зачыніліся = На кут легчы = Рукі згарнуць = Рукі сашчапіць = Гасціны правіць, злажыўшы рукі @Заливаться соловьем — Гаварыць як салавей з зязюлькаю = Гаворыць як крыніца булькоча = Гаворыць як у скрыпку грае @Замазывать глаза — Вочы замыльваць = Вочы сляпіць (туманіць) = Жвір у вочы сыпаць = Мазгі назад завярнуць @Замолвить словечко — Слова (слоўца) закінуць @Заморить червячка — Каліўца (каліва) ў рот укінуць = Каліва з'есці = Першы голад прагнаць @Заплечных дел мастер — Майстар галовы сцінаць @За родительской спиной (жить) — За бацькаваю галавою = За бацькавымі плячыма @Зарыть носом — Носам заараць = Зайца злавіць = Нос насталіць = З капылоў далоў = Носам у зямлю паляцець = Старча (старчака) даць @За семь верст киселя хлебать — За лыжку яды сем вёрстаў хады = Сем міль еду дзеля аднаго абеду = Дзеля адной ежкі сем міль пешкі = За хунт ляпешкі дзесяць вёрстаў пешкі @За словом в карман не лезет — Слова не пазычае = Спрытны на язык = На кожнае слова адказ гатовы @За тридевять земель — За блізкім светам = За светам = За дзесятаю гарою = За вялікімі барамі, за глыбокімі вадамі @За ушами трещит — Аж нос гайдука скача = Аж нос у прысядкі гуляе (ідзе) = Аж нос угінаецца = Аж вушы трашчаць = Мала вочы не павылазяць @За уши не оттянешь — Папліскаю не адгоніш = Дзеркачом не згоніш (не адгоніш) = Не адцягнеш як ката ад мышы @За ушко да и на солнышко — За вуха ды туды, дзе суха = На лапату ды за хату @Зашибить деньгу — Шэлег абабіць = Капейчыну ўварваць (загрэбсці) = Капейку (якую) агораць @Зимой снегу не выпросишь — Снегу на Каляды не дапросішся = Узімку лёду не дасць = Гразі з-пад кіпця не дастаць @Злачное место — Пажыўное месца @Змея подколодная — Гад падкалодны (папаўзучы) = Гадзіна праклятая = Вужака зякратая = Выпаўзень змяіны = Павук паганы = Скура вужачая = Погань чараватая @Знать как облупленного — Ведаць як аблупленую казу (кабылу) = Ведаць як аблупленага каня (сабаку) = Ведаць як ліхога шэлега (як ліхую шапку) = Яго скуру на пярэплатах пазнаю @Зуб на зуб не попадает — Зуб зуба паганяе = Аж зубы пакасцянелі = Душа заходзіцца = Дрыжыкі бяруць = Цыганскі пот праймае (бярэ, забірае) = Пасінеў (ссінеў, асінеў) як гусіны пуп = Сіні як пуп гусіны @И был таков — Схапіў хатуль - дый быў патуль = Даганяй ветру ў полі = Толькі і чулі @Иван не помнящий родства — Іван-бязродзіч = Бязродзіч = Іван той няпомнік @И вся музыка — І скрыпкі ў торбу = Дуды ў мех і квіта = Дуды ў мех і па ўсіх танцах @И в ус (себе) не дуть — Не дбаць і не шманаць = Не гнуцца й не вярнуцца = Як нічога ніякага @Иголку некуда просунуть — Носа не ўбіць = Шпількі не ўваткнуць = Голкаю няма дзе ткнуць (голкі не ўваткнеш) = Пальца прабіць не можна @Играть в прятки — У хованкі гуляць @Играть со смертью в жмурки — Галаву пад абух падстаўляць = На нож (на ражон, на бадавень) лезці @И дело с концом — І дуды вобземлю = Ужо і па клёцках = Дый годзе @Идти (плестись) нога за ногу — Не сваімі нагамі ісці = Як назаўтра трэба = Шоры цягнуць = Ісці як на паншчыну (як з могілак, як нявывалака) = Цягнуцца як смоўж (як нуда, як гад па зямлі) = Ідзе як за сабою воз цягне = Ідзе нібы спіць @Идти своим чередом — Сваім парадкам ісці = Сваім ладам ісці @Извиваться ужом (изворачиваться) — Круціцца як вуж у вілах = Выкручвацца як вуж (як уюн) = Выпінацца (выкручвацца, круціцца) як скурат на агні = Выкручвацца як цыган на кірмашы @Из молодых да ранний — Малады, але спелы = Малады верабей, ды спрытны = Малое шчанё, а гаўкае @Изо всех сил — Як дух = На ўсе жылы = З цэлай моцы = Што моцы = Як моц-сіла = Як з шыбеніцы сарваўся = Як чорт з пісьмом @Из одного теста — Чэрці адной шэрсці = Бліны-ляпешкі з аднае дзежкі @Изо дня в день — Дзень пры дні = Што ў Бога дзень = Па што дзень = Дзень у дзень = Кожнага дня @Из первых рук — Праз першыя рукі @Из-под палки — Як з найму = З прымусу = З прынукі = Пад прыгонам = Як шарварку адрабляе = Як пад бізуном = Як на паншчыне @Из пушки по воробьям — За мухай з абухам = За камаром з малатком @Из уст в уста — З вуха на вуха @И купит и продаст — Прадасць і грошы палічыць = Крамная скура = Сабакам падшыты @Иметь в виду — Мець на ўвазе (на прыкмеце) = На воку мець = Наўвеце мець @Иметь зуб — Вока не мець = Закалец мець @И нашим и вашим — Табе, Божа, і табе, Божа = Крышыць буракі на абодва бакі = Жыве з сарокамі, жыве і з варонамі = І Бога не гнявіць, і чорту дагадзіць @Искать днем с огнем — Удзень са свечкаю шукаць = Сонца днём з агнём шукаць @Искры из глав посыпались — Семдзесят сем агнёў убачыў = Аж зоркі ў вачах заскакалі = Свечкі ў вачах засвяціліся = Яскаркі з аччу пасыпаліся @И след простыл — І след ветрам змяло = І следу не стала = Ні пылу ні следу = Як венікам змяло = Прапаў як цень на вадзе = Са слыхамі пайшоў = І знаку не відаць (не засталося) = Знаку аніякага (аніякенькага) @Испокон века — Спракон вякоў = Спраку (спроку) веку = З продкаў вякоў = Спрадвеку @Исчадие ада — З пекла родам = Чортам падшыты = Чортава кодла = Анцыпар няшчасны = Халера з-пад цёмнай хмары = Чортаў брат (сын, дух) = Чорт смалены з бурага балота = Нелюдзь нейкая @И так и сяк — І так і гэтак = То бокам то скокам = Скокам, бокам, павалокам @И туда и сюда — І туды і сюды = І тудою і сюдою = І сюды Мікіта і туды Мікіта @Ищи ветра в поле — Даганяй ветру ў полі = Прапаў як туман = Як вадой разліўся @Ищи дурака (дураков) — Няма дурных @Как аршин проглотил — Сядзіць (стаіць) як цвік = Няйначай кол пракаўтнуў @Как банный лист пристал — Прыліп як смала (як слата, як сала да падэшвы, як муха да мёду) = Прычапіўся як п'яны да плоту (як п'яніца да бутэлькі) = Смала смалою прывязаўся = Прыліп як бярозавы ліст у лазні = Прывязаўся як чорт да старой ігрушыны @Как будто язык проглотил — Цяляты язык аджавалі (ад'елі) = Маўчыць як без'языкі (як воцату выпіўшы, як камень пры дарозе, як мур, як слуп, як сыч, як рыба) = Маўчыць як немы (як нямко, як анямелы) @Как в аптеке — Мера і вера = Мера - вера, а вага - праўда = Дзе мера, там вера @Как варом обдало — Як халадзёнкай аблілі = Як агнём апякло = Як прыскам сыпнулі = Як жару сыпнулі @Как в воду канул — Прапаў як у ваду ўпаў = Пайшоў як з вадою = Прапала, і пырскаў не стала = Як камень у ваду = Як кулём на дно = Як у тон утануў = Як растаў @Как в воду опущенный — Як жыць не збіраецца = Як пад зямлёю = Як цела без душы = Ні сцяты ні павешаны @Как ветром сдуло — Як вецер знёс (звеяў, развеяў) = Як вада змыла = Як венікам змяло = І след ветрам змяло @Как вкопанный — Як скамянелы = Як аслупянелы = Як прыкуты = Як стропаны (спутаны) = Застыў як певень пасля кукарэку @Как в котле кипеть — Круціцца як уюн на патэльні = Круціцца як голы ў крапіве (ў мурашніку) = Падскокваць як кот на гарачай блясе @Как волк на привязи — Злосці поўныя косці = Пячонка пячэцца = Злосны як спасаўская муха = Выскаліўся як сабака ў пастцы @Как говорится — Як той казаў = Казаў той = Так бы мовіць @Как гора с плеч свалилась — Як камень з грудзей ссунуўся = Нібы гара з плячэй (спала) = Як што з плеч ссунулася = Быццам камень з сэрца спаў @Как две капли воды — Як з вока выпаў (вырваны) = Голас у голас, волас у волас = Парушынкі (бубкі) падабраў = Нават крышкі пабраў = І крышкі бацькавы (матчыны) сцягнуў (пабраў) = І мэрачкі (кропелькі, крышачкі) пабраў = Кроплі зняў = Рыхтык (бацька, маці) @Как за каменной стеной — Як за мурам = Як за плотам = Як за каменнаю гарою @Как изваяние — Як зачараваны = Нібы ўмураваны = Як стаўбень = Як слуп = Як пень у белы дзень = Як крыцаю сеў @Как из ведра — Як з цэбра = Як з луба = Як з вяроўкі = Як з вядра = Як з конаўкі @Как из-под земли вырос — Выскачыў як казак з маку (як чорт з лазы, як жаба з куста) = Як з хмары спаў @Как из рога изобилия — Як з рога дастатку = З рога ўсяго многа @Как корова языком слизала — Як вол злізаў = Як языком злізала = Як чорт хвастом накрыў = Як мышы з'елі @Как корове седло — Як свінні завушніцы (пацеркі, набодрыкі) = Як карове падсядзёлак (сядло, паўшоры) = Як да свінні кульбачка @Как мертвому припарки — Як памерламу кадзіла = Як хваробе кашаль = Як хвароба з трасцаю @Как муху проглотил — Як мыла з'еўшы = Як мыш глынуўшы = Як журавін жменю глынуў @Как на иголках — Як на шыле (на шылах) = Як на цвіках = Як на шпільках = Як на голках = Як на шрубах @Как на подбор — Адзін у адзін = Каліва ў каліва (каліўца ў каліўца) = Лоб у лоб = Як на заказ @Как на пожар — Як жару (агню) ўхапіўшы = Як рыцыны глынуўшы = Як падсмалены = Як апараны = Як з жарам у нагавіцах = Як бягунка падганяе @Как на угольях — Як падпякаюць = Як на жары = Як на вуголлі = Як у прыску = Як скурат на агні = Як чорт перад хмарай @Как ни верти — Круці не круці = Як ні варочай (адно за адно карочай) @Как ни в чем не бывало — Як ніколі нічога = Як нічога ніякага = Як не лысы = Як нібы той @Как об стенку горох — Як пугаю (што кіем) па вадзе = Як з вадою біцца = Як да сцяны гаварыць = Як з кабылаю пацеры мовіць @Какого черта — Якой хваробы = На ліха = На якога д'ябла @Как перст — Як зязюлька = Як месячык у небе = Як таполя сярод поля = Як былінка ў полі = Як кол пры дарозе = Як той калок = Як пень = Як колас на ржышчы @Как песку морского — Як зорак на небе = Як маку = Як пяску @Как плешивому гребень — Як сляпому акуляры = Як сляпому люстра (люстэрка) = Як лысаму грэбень @Как по маслу — Як з маслам = Бы маслам памазаў = Як на мазаных колах @Как последнего лишился — Як астатняе ў печ усыпаўшы = Як астатняе спёкшы = Як зямлю прадаўшы @Как прошлогодннй снег — Як у мосце дзірка = Як бочка без абручоў = Як леташні снег на градах = Як солі ў вочы = Як солі да селядца = Як гнілы корань у роце @Как резаный — Як зарэзаны = Як апантаны = Нібы з яго скуру лупілі = Як за язык пачэплены = Як на гвалт = Як на жывот @Как с гуся вода — Ані ў знак = Як не лысы = І ні лыс Габрусь @Как сквозь землю провалился — Прапаў як у процьму ўпаў = Як вадою разліўся = Як праз зямлю праваліўся = Як перуном спаліла = Прапаў і сонцам запаў @Как сквозь сон — Як праз сон = Як у сне @Как с козла молока — Як ад быка малака = Ні лою ні ўдою = Карысці як з порхаўкі = Карысці як з быка: ні воўны, ні малака = Як з казла: ні руна ні малака @Как с луны свалился — Як сёння з яйка вылупіўся = Хіба (няйначай) з неба зваліўся = Быццам з неба спаў = З дуба зваліўся @Как собака на сене — І не гам і не дам = Сам не гам і людзям (другому) не дам @Как собаке пятая нога — Як пятае кола ў возе (да воза) = Як сабаку другі хвост @Как сыр в масле кататься — Як сыр у смятане (як клёцкі ў масле) плаваць (жыць) = Як галушка па масле плаваць = Бы сыр у масле качацца (пялегавацца, купацца) @Как угорелый — Як апантаны = Як ачмурэлы = Як шалёны = Як дурны = Як блёкату аб'еўшыся = Як мыш абсмаленая @Как ужаленный — Як апараны = Як варам абліты = Як муха ўкусіла = Як ад іскры = Як заяц з-пад купіны @Как у Христа за пазухой — Як за Богам = Як у божым вушку = Як у Бога за плячыма = Як у Бога за печчу = Як у матчыным жываце @Как черепаха (ползти, тащиться) — Як муха па смале (на сыроватцы) = Як з гаршкамі на торг = Паўзці як вусень (як смоўж, як чарапаха) = Цягнуцца як рапуха @Кануть в небытие (в Лету) — У нябыт адысці = У няпамяць пайсці @Кататься (валяться) со смеху — Ад смеху заходзіцца (класціся, качацца, залягацца) = Покатам класціся = З рогату паехаць = Жывыя смехі @Кишка кишке весть подает (кукиш кажет) — Кішка з кішкаю сварыцца = Салаўі ў жываце спяваюць = Кішкі марша граюць @Кишка тонка — Кароткія пяты = Кароткія завароткі @Класть зубы на полку — Зубы на паліцу класці = Зубы за грады (за градкі) класці = Чакаць зіміцу, зубкі склаўшы на паліцу @Клевать носом (дремать сидя) — Акуні цягаць (вудзіць) = Табаку важыць = Дзяды вадзіць = Борухі вадзіць = Носам вадзіць @К морковкину заговенью — На святыя ніколі = На святыя Міколы або ніколі = На святы Адам @Ко всем чертям (к чертям собачьим) — У балота = У аржавень = У вір = На ростані = На сухі лес = У катнія рукі = На лясы, на балоты @Когда рак (на горе) свистнет — Як воўк шчанём будзе і брахаць хвастом будзе = Як на далоні валасы парастуць = Як будзе баба дзеўкаю = Хутчэй бусел жарабя ўродзіць = Тады, хіба, перастане, як сарока бела стане @Кожа да кости — Ногі ды рогі = Рэбры ды скура = Адно косць ды скура = Ні духоў ні трыбухоў = Хоць рэбры лічы = Касцьмі барабаніць = Адны вочы блішчаць = Худы як дошка (як смык, як скрыпка) = Як ніколі нічога не еўшы @Козел отпущения — Ахвярны казёл @Коломенская верста (высокорослый) — Пад (самае) неба = Вялікі як матавіна = Доўгі як жэрдка = Выгоністы як хвоя = Выгнала як тычыну = Вырасла як дырба @Комар носа не подточит — Камар носам не падлезе = Камар носа не падаткне @Конца-краю нет — Канца і меры няма = Канца-берагу няма (не відаць) = Ні канца ні меры @Коптить небо — Зямлю цяжыць = Свет займаць = Свет смуродзіць = Дні церці @Косая сажень в плечах — Цэлы сажань у плячах = Плечы як засланка @Кот наплакал — З жабіны прыгаршчы = З антонаву слязу = Зайцу на закуску = У адну столку = Можна на пальцы спячы = Толькі вочы мачаць = Як вароне (сароцы) на хвасце панесці = Як кату пад'есці = Кот за адзін абед з'еў @Красная девица — Краса-дзеўчына @Краснеть до корней волос — Да самых вушэй чырванець = Аж спіна пачырванела = Ракі пячы @Кричать не своим голосом — Нема крычаць = Крычма крычаць = Немым духам (голасам) крычаць = Ліхім крыкам крычаць @Кровь с молоком — Здаровы як дуб скарбовы (як рыжык баровы, як лёд, як мур) = Здаровы як дуб ды моцны як зуб = Сыр ды малако = Як перапечка = Як конь стаенны = Румяны як пернік = Маладзіца як брусніца @Крутить (заводить) шарманку — Катрынку заводзіць @Куда ветер дует — Які вецер павее = Куды вецер, туды я = Куды ветрык вее @Куда ворон костей не заносил — Дзе зязюлі не кукуюць = Дзе камар козы пасе = Дзе саболі пасвяць = Дзе горкі перац расце = Дзе нашыя вароны не лятаюць = Дзе чорт хамуты не вешае @Куда глаза глядят — У свет вочы = Куды вочы павядуць = За вачыма = Дзе вочы панясуць @Куда ноги несут — Перад сабою = У белы свет = Куды ногі панясуць @Кукиш с маслом — Гула смаленая (асмаленая) = фіга на талерцы = Трасцы з макам = Хваробы з трасцаю (трасцы з хваробаю) @Куры не клюют — Грошай як трэсак (як смецця, як мякіны, як пяску, як гразі) = Грошай як у чорта = Сабакі не ліжуць @К чертовой матери (к чертовой бабушке, к черту, к лешему) — К нячысціку = К д'яблу = К рагаціку = Да цмока = Да балотніка = Да вадзяніка = Да лесавіка = Да хатніка = Пад чортаву галаву = Пад халеру @Лакомый кусок — Ласы (смачны) кавалак = Надны (панадны) кавалак @Лаптем щи хлебать (о некультурном, неотесанном человеке) — Аборай хлеб кроіць = Вяроўкаю хлеб рэзаць @Легок (скор) на ногу — Хуткі на хаду = Лёгкі на ногі = Хуткі (шпаркі) як стронга = Шпаркі як бліскаўка (як маланка, як бліскавіца) @Лежать на боку — Лежні спраўляць = Бакі аціраць = Халадкі аціраць = Крыцаю ляжаць @Лезть в петлю — На шыбеніцу спяшацца = Сіло шукаць = У вяроўку лезці = Засіляцца @Лезть из кожи вон — Са скуры вылузвацца (выпінацца) = Са скуры лупіцца (прэгчыся) @Лезть на глаза — Лезці як дым у вочы = Смалою (смаліцаю) лезці ў вочы = Гадам у вочы скакаць = У вочы вязацца @Лечь в душу — К сэрцу прыпасці = У вока ўпасці @Лить (проливать) слезы — Плачма плакаць = Бярозаю (як бяроза) ліцца = Слязьмі душыцца = Плачам душыцца = Слёзы ліць @Ловить рыбу в мутной воде — У каламуце рыбу лавіць = У муце шчупакоў (рыбу) лавіць @Ломиться в открытую дверь — За пусты мех біцца = За пустое карыта сварыцца = Адамкнёныя дзверы адмыкаць @Лязгать зубами — Зубамі званіць = Дрыжыкі прадаваць = Дрыжма дрыжэць = Дрыжэць як у трасцы @Маковой росинки во рту не было — Ні расінкі ні каліва ў роце = У роце не расілася = Расы ў роце не было = І росачкі ў губе не было = Макулінкі (расіначкі) ў роце не было = Не піўшы не еўшы @Мал мала меньше — Адзін пад адным = Пад адзін струп = Адно аднаго не нясе @Маменькин сынок — Сынок-пестунок = Бабін дурань = Мамін дурань @Марать руки — Рукі паганіць (паскудзіць) @Мастер на все руки — Рукі на ўсе штукі = Штукар на ўсякія штукі = Усё гарыць у руках = З рукамі = І шавец, і кравец, і каваль, і стругаль @Медвежий угол — Глухі закутак @Между молотом и наковальней — Між молата і кавадла = Паміж ліха і гора (паміж ліханька і горанька) @Менять (променять) кукушку на ястреба — Быка на індыка мяняць (змяняць) = Галубку на саву мяняць @Менять шило на мыло — Дуплятае на прабітае мяняць = Гаршчок на гліну мяняць @Мерить на свой аршин — На свой капыл мераць = На сваю мерку мераць @Мертвым (мертвецким) сном (спать) — Хоць зубы выберы (павырывай) = Як нежывы = Як забіты = Як маку наеўшыся = Як пасля маку = Як п'яны @Метать громы и молнии — Перуноў даваць = Фаеру даваць @Милое дело — Любата @Много мнить о себе — Высока галаву насіць = Высока лётаць @Мозги набекрень — Мазгі без чэрапа = Кішкі ў галаве = Прусакі ў галаве @Мозолить глаза — Сляпіцаю (слепнем) ў вочы лезці = Вочы рэзаць = Рап'ём лезці ў вочы = Асвою (асою) лезці ў вочы @Мороз по коже дерет — Аж кашуля палатном стала = Аж сарочка спалатнела = Аж кашуля да цела не туліцца = Цыганскі пот праймае (бярэ, забірае) = Мароз на скуры стаіць = Мароз па скуры ходзіць @Морочить голову — Галаву дурыць (тлуміць, чмуціць, чмурыць, зяліць) @Мухи не обидит — Камара не заб'е = Курыцы не пакрыўдзіць = І камара не зачэпіць (не скрыўдзіць) = Пальцам не зачэпіць = Рукі не пакладзе = Гнілому цяляці хваста не адарве @Муху раздавить (зашибить) — Кручок загнуць = У чуб укінуць = На чарвяка скінуць = На корак наступіць = З Лейзарам (з карчмаром) прывітацца = У шулумейку закінуць @Мякинная башка — Сечка ў галаве = Амецямі (сечкай) галава напхана = Авечая галава = Мазгаўня дурная @Набить карман — Кішэнь напхаць = Ліхі шэлег абабіць @Набить оскомину — Аскомы нагнаць = Апрыкраць = Абрыднуць @Набить руку — Руку наламаць = Навытырыцца @На вид — З выгляду = На пагляд = Наспазор = Пазорам @На воробьиный шаг — На жабін скок = На рыбіну нагу @На днях — Гэтымі днямі = Надоечы @Надоесть хуже горькой редьки — Апрыкраць як горкая цыбуліна (як горкі яблык) = Абрыднуць як рыба гнілая = За горкую ягаду ўпекціся = Спрыкрыцца як ваўкалака = Стаць горкім як чэмер = Хоць махалам гані @Надувать (дуть) в уши — Да вушэй даводзіць (прыносіць) = Вязелле гнуць = Мак зялёны трэсці @Надулся как индюк — Надзьмуўся як сыч (як сава, як цецярук, як сурмач) = Нахохліўся (надзьмуўся) як індык = Натапырыўся як вожык (як верабей) @Надулся как мышь на крупу — Скрывіўся як серада на пятніцу = Надзьмуўся як вош на мароз = Надзьмуўся як кавальскі мех = Надзьмуўся як жаба на карчы (на купіне) @Надуть губы — Губы (губу) закапыліць = Лупы наставіць = Грыбы надзьмуць = Дзьмецца як не парвецца @На закате дней — На схіле веку (жыцця) @Найти рукавицы за поясом — За лаваю сякеру знайсці = У зубах люльку (піпку) знайсці @На каждом шагу (всюду) — Што ні крок @На камне голову прокормит — Такі і на камені разрасцецца = Пройдзе поле і ног не наколе = Гэты Яўхім і з вады вылезе сухім @На кой черт — На чорта = На ліха = На халеру = На няшчасце = На пярун @На корню — На пні @На кривой (на козе) не объедешь — На лапці не аб'ехаць = не дасць сябе за вус закруціць = І ў ступе таўкачом не трапіш = не абдурыш @Накрыть стол — На стол сабраць (даць) @Нализаться как свинья — Набрацца як жаба твані (мулу, гразі) = Набрацца як свіння гразі (брагі) = Насцябацца (упіцца) як свіння (як вяпрук) = Каваную свінку купіць @Наломать бока — Бакі намуляць (намацаць) = Рэбры памацаць = Кіем рзбры памацаць = У косці даць (усыпаць, увярнуць) @На мякине не проведешь — На мякіне не падманіш, (не зловіш) = І ў рэшаце не зловіш @Намять холку (нанести побои) — У каршэнь даць (наўскладаць, налажыць) = Кухталя (кухталёў) даць = Грымака даць = Штурханоў надаваць = Па грыбах (па губах) даць @На ночь глядя — Проці ночы @На один покрой — На адзін капыл = Абодва (усе) роўныя = Адно васемнаццаць, а другое без двух дваццаць = На адзін лад @На первый случай — На першы абыходак @На первых порах — На першую пару = Напачатку @На перепутье — На раздарожжы = На ростанях = На крыжаванай (крыжавой) дарозе = На крыжавых пуцінах (дарогах) = На расходных дарогах @Напиться в дымину — Набрацца (насцябацца) як павук = Набрацца як Марцін за рубля (як Марцін мыла) @На пороге жизни — Перад сваім векам @На радостях — З радасці @Нарезаться в стельку — Напіцца (набрацца) як зямля = Набрацца як бэля (бэйля) = Да божай моцы напіцца = Чары набрацца @Нарываться на неприятность — Гуза (гузякі) шукаць = Гуза на галаву (на лоб) шукаць = Шукаць як воўк даўбешкі (доўбні) = Галава гузака шукае @На седьмой небе (быть) — Рай адамкнуўся (адчыніўся) = На неба ўзлезці = Як на сто коней сеў @Насколько хватает (достает) глаз — Як вокам скінуць (кінуць, сягнуць, дастаць, згледзець, схапіць) = Як вока згледзіць (схопіць, сягае, дастане, кіне) = Як глянуць = Як завідаць @На скорую руку — На хапок (на хапка) = На гарачыя губы (узяцца) = Прыхапкам @На смертном одре — На божай пасцелі = На божай дарозе @На сносях — На пары = На часах = На россыпу = На выліўках @Натянуть (наставить, наклеить) нос (одурачить) — У хадакі абуць = Боты падшыць = У пасталы (у лапці) абуць = Лапці падплесці = На ўсе чатыры нагі падкаваць = У дурні пашыць @На ходу подметки рвет — З-пад сучкі яйка ўкрадзе = І з-пад гадзіны яйкі выбера = Усе яйкі з-пад яшчаркі падастае = Стаячаму лапці падпляце = З-пад бягучага каня падковы адрывае @На худой конец — На благі канец = У найгоршым разе @На чем свет стоит — Кляне, аж трава вяне = Аж вантробы выварочвае = Лае як рэпу грызе @Наша взяла — Наша ўзяло @На языке реку переедет — Жаба на языку не спячэцца = На языку нічога (нічогачка) не замерзне = Сем сабак не абрэша (не перабрэша) @Не было печали — Вось ліха = Не меў клопату @Не в бровь, а в глаз — Сказаў як уцяў = Як у сук улеплена (уляпіў) = Секануў як крапівою = Сказаў як звязаў = Сказана як звязана @Не в духе — Не ў гуморы @Не велика беда — Такой (малой) бяды = Клопат вялікі = не бяды @Не взвидеть света (испытать сильную боль) — Аж сем бажніц (касцёлаў) убачыць = Думаў, неба лізну @Не видать как своих ушей — Угледзець (убачыць) як сваю патыліцу = Угледзець як сваё вуха = Убачыць як свіння неба @Не видеть дальше своего носа — Не бачыць далей, як канец носа свайго @Не все дома — Без пятай дошчачкі = Не ўсе дошчачкі ў парадку = Не ўсе ў бердзе (яму) = Клёку ў галаве не мае = Алею ў галаве мала @Не давать прохода (покоя) — Быту (збыту) не даваць = Ступіць не даваць = Жыцця не даваць = Вочы выймаць @Не давать спуску — Літасці не даваць = Не папускаць @Не дай бог — Крый Божа (Бог) = Хай Бог не дае = Хай Бог сцеражэ @Недалеко ходить за примером — Прыклалу шукаць недалёка = Прыклад пад лаўкаю знойдзеш = Недалёка шукаць (шукаючы) = Недалёка хадзіць, у нас гэта самае @Не к добру — Не на добрае @Не к месту — Недарэчы = Ні ў пяць ні ў дзесяць = Ні да бока ні да вока = Як з санямі на стол @Не к ночи будет сказано — Не проці ночы кажучы = Не перад ноччу кажучы = На задніч дні няхай будзе памянута = Заднімі днямі памянута = Не пры табе пісана, не пры мне казана = Не за хлебам памянута @Не лаптем щи хлебать — Не абораю хлеб кроіць = Не з гліны злеплены @Не лезет в глотку (в горло) — У рот не ўбіць (не лезе) = У душу не ўбіць (не лезе) = У душу не пускае = У роце расце = Ні да роту = Ні да зубу @Ненасытная утроба — Конская ежа = Плячысты на жывот = У кішках мазгі = Ненажэра @Не на того напал — Сама той @Не обращать внимания — Не зважаць = Увагі не мець = Не браць да галавы @Не обсевок в поле — Не з пустога хлява затычка = Не з парожняй бочкі затычка = Не цыган душу ўлажыў @Не от мира сего — Як не з гэтага свету = Як душа без цела @Не покладая рук — Душы паслухаючы = Душы прыслухаўшы (прыслухаючы) = Рупліва як пчала (ях мурашка) @Не поминай лихом — Не спамінай ліхога = Не ўспамінай (не згадвай) благім словам @Не по нраву — Не даспадобы = Не да носа = Не ў прыкуску @Не приведи господь (бог) — Не давядзі свет = Хай Бог абносіць (бароніць) = Не давядзі Бог @Не разбери-поймешь — І тут гу-гу і там гу-гу, і нічога разабраць не магу = Разбярэшся тут з табою, як у лесе з бараною: то за елку, то за хвою @Не робкого десятка — Не з баязлівых = Не з палахлівых @Не ровён час — Няўрокам кажучы = Не тут кажучы = Не пры нас казана = Не ў вашай (не ў гэтай) хаце спамінаючы = Не пра нас (не пра вас) кажучы @Не сводить (не спускать) глаз — З вока не выпускаць = З ваччу не спускаць @Не сойти мне с этого места — Каб я з месца не ўстаў = Каб я з гэтага месца не сышоў = Каб я да гэтага месца прырос = Каб я дахаты не дайшоў = Каб я гэтак ночаньку святую пераначаваў і дзень святы даждаў (калі гэта няпраўда) @Несолоно хлебавши — Шылам патакі хапіўшы = Шылам гарачай кашы ўхапіўшы = Круп шылам наеўся = Торбу жаб прынёс (прывёз) = Быўшы, быўшы дый ідзі завыўшы = Прыйшоў, таўкача аблізаў дый пайшоў = Сліну каўтнуўшы = Як аблізаўшыся = З мілым ліхам = З квітам (з квітком) @Нести (городить) околесицу (чепуху, чушь) — Лухту плесці (несці, малоць, вярзці) = Гарох з капустаю мяшаць = Боб з гарохам мяшаць = Мох з балотам несці = Сем карабоў наверзці = Абы-што вярзці (малоць) = Языком малоць = Не падсяваючы малоць (сыпаць) = Лухту непадсяваную лухціць = Плявузгаць @Несть числа — Лікам не злічыць = Ліку няма (не набрацца) = Лічбы не мець = Без лічбы = Страх глядзець = Цёмная хмара = Аж чорна = Недзе мех развязаўся = Як мурашак = Як маку = Як пчол у караніку = Зямля не падымае @Нет и в помине — І заваду няма = І згадкі няма = І знаку няма @Нет стыда в глазах — У сабакі (у рабога сабакі) вачэй пазычыўшы = Сорам як таму цюцьку = Сораму як у пеўня мяса на шпорах @Не тут-то было — Ды дзе там @Не укладывается в голове — У галаве не тоўпіцца = Розуму не дабраць @Не фунт изюму — Не проста з моста = Не мех сшыць = Не пальцам пераківаць = Не люльку выкурыць = Не лапаць сплесці = Не лапці вязаць = Не абы-што @Нечего сказать — Што і казаць @Не чета — Не раўня @Нечистая сила занесла (принесла) — Нячысцік прыгнаў = Паганая сіла прынесла = Бура прыгнала = Ліха прынесла @Ни богу свечка ни черту кочерга — Ні Богу свечка ні чорту галавешка (ражон) = Ні ў пір ні ў вір = Ні людзям паказаць ні сабе паглядзець @Ни бум-бум — Ні бэ ні мя, ні божае імя = Ні цэ ні бэ = Пень пнём @Ни былинки ни травинки — Ні сянінкі ні цавінкі = Ні скарынкі ні саланінкі = Ні крышачкі ні кропелькі = Ні былінкі ні парасінкі = Ані хлеба ані табакі (прападаем як сабакі) = Няма ні каліва = Няма ні крышкі = Хоць запалі, то яе трэсне (не лусне) = Ані шэлега @Ни в городе Богдан ни в селе Селифан — Ні к Сідару ні к Хведару = Ні да печы ні да рэчы @Ни в дудочку ни в сопелочку — Ні скакун ні граюн, а ў куточку сядун = Ні качка ні швачка = Ні млён ні таўкач @Ни в коем случае — Ні ў якім разе @Ни в куль ни в воду — Ні ў плот ні ў азярод = Ні ў кола ні ў мяла = Ні ў плот ні ў тын, ні ў добрыя людзі = Ні ў пень ні ў калоду, ні ў плот ні ў азярод = Ні ў сеч ні ў печ = Ні ў біла ні ў мяла = Ні спору ні ўмалоту @Ни дать ни взять — Ні ўцяць ні ўзяць @Ни дна тебе ни покрышки — Трасца тваёй галаве = Каб табе на тым свеце дна не было = Каб табе заняло, каб табе зацяло = Каб табе зарвала ды залажыла = Каб ты яснага сонейка не ўбачыў (не аглядаў) = Каб табе белы свет зачыніўся = Каб цябе сонейка не грэла = Каб па табе не званілі = Каб табе тры пагібелі і адна трасца = Каб ты высах ды выпетраў = Каб цябе на сухой дарозе пабіла @Ни жарко ни холодно — Ні свярбіць ні баліць = Ні ў пяце ні ў галаве = Ні цёпла ні холадна @Ни жив ни мертв — Без духу = Ні павешаны ні апушчаны = Ні жывы ні ўмерлы @Ни за грош (пропасть) — Ні за дзякуй = За гнілую рыбу = Як сабака (за сабаку) = Як рудая мыш (як рудыя мышы) = Як прусакі на марозе = Як рыба без вады = За гарэлы блін = За марны цень @Ни за какие блага — Ні за якія грошы = Ні за што на свеце @Ни за понюшку табаку — Ні за панюх табакі = За няма што @Ни за что ни про что — За няма што = Без дай прычыны = Без дай рацы = Ці ёсць за што ці няма за што = Задарма @Ни кожи ни рожи — Ні з стану ні з твару = Ні з гловы ні з мовы = Ні людзям паказаць, ні сабе паглядзець = Хоць аброць кладзі на морду @Ни кола ни двора — Ні хаты ні лапаты = Ні хаткі ні градкі = Ні вала ні кала = Ні плоту ні азяроду = Ні курчаці ні парасяці = Ні ў лесе ні ў небе = Ні цюк ні чым чагенька = Ні чым чаго (чагенька) @Ни к селу ни к городу — Ні да печы ні да рэчы = Ні да рады ні да звады = Ні ў тры ні ў два (згарадзіць) = Ні два ні паўтара = Ні з пушчы ні з поля @Ни мычит ни телится — Ні трэ ні мне = Ні кус ні плешча @Ни на волос — Ні каліва (ні каліўца) = Ні на макавае зярнятка = Ні на макулінку (макуліначку) = Ні на волас @Ни на грош — Як у рэшаце вады = Як у жабрака грошай = Ні знаку = Ні крышкі (ні крышачкі) @Ни на капельку — Ні крышачкі ні кропелькі = Ні на панюх табакі = Ні-ні, ні крышачкі @Ни на малость — Ні на сіні пазногаць (кепаць) = Ані звання = Ні на трошкі (трошачкі) @Ни на синь-порох — Ні пораху ні сіняга @Ни ответа ни привета — Ні чуткі ні почуткі = І вочуткі не чуваць = І чуткі не чулі = І почуту няма = Ні адзыву ні адрыгу @Ни охнуть ни вздохнуть — Ні дыхнуць ні зіпнуць = Хоць душу навязвай = Хоць ты сеўшы плач @Ни пуха ни пера — Ляшчы ды акуні = Лаўцу з аўцу, братка = Дай жа, Божа, нашаму лаўцу з аўцу = Дай, Божа, каб было ўсё гожа @Ни пуха ни пера - К черту — Рыбна вам - Хоць не рыбна, затое юшна @Ни рыба ни мясо — Ні лой ні масла = Ні лой ні мяса, горай дурня Апанаса = Ні пражаны ні смажаны = Ні печаны ні вараны = Ні з мяса ні з пер'я = Ні ладу ні складу @Ни свет ни заря — Яшчэ й на дзень не займала = З цёмнага рана @Ни слуху ни духу — Ні слыху ні прослыху = Ні слыху ні дыху = І куры не шэпчуць = Ані вокам не відаць, ані слыхам не чуваць = Ні вока не бачыла, ні вуха не чула @Ни с того ни с сего — Без нічога ніякага = Без нічога ніякага, без нічога нічагісенька = Ні села ні пала = Ні села ні пала, дай бабе (баба) сала = Ні села ні пала, давай, котка, сала = З дабрамеру @Ни сюда ни туда — Ні сюдою ні тудою = Ні сюды ні туды, мае мілыя дуды = Ні сюды Мікіта ні туды Мікіта @Ничего себе — Нішто сабе = Дарма сабе @Ни швец, ни жнец, ни в дуду игрец — Ні шавец, ні кравец, ні каваль, ні стругаль (а проста гаварыльшчык) = Ні трэц, ні мнец, ні ў дуду ігрэц = Ні да танца ні да ражанца @Ни шуму ни гаму — Ні піску ні віску = Ні крыку ні выку @Ни шьет ни порет — Ні куе ні плешча = Ні пашые ні папора = Ні качка ні швачка @Носится как дурак с писаной торбой — Носіцца як дурань з маляванай торбай (з мялам, са ступаю, з дзвярыма) = Носіцца як чорт з бубнам = Важдаецца як кот са здохлай мышшу = Носіцца як са скулянкаю = Дурань дзверы @Носится как курица с яйцом — Цацкаецца як з велікодным яйкам = Носіцца (кешкаецца) як кот з салам (з селядцом) = Носіцца як курыца з першым яйкам @Обливаться (умываться) слезами — Свет тапіць = Слязьмі (слёзкамі, слёзачкамі) залівацца = Плакаць як бацьку (матку) пахаваўшы = Плакаць як матка па дзіцятку = Як бобам плакаць = Слёзы ручацца @Обломать рога — Рогі падпілаваць (спілаваць, урэзаць, падрэзаць) = Рогі прыцерці (уцяць, пазбіваць) = Рожкі зняць = Хвост уцяць @Ободрать (обчистить) как липку — Аблупіць (абабраць, абдзерці) як ліпку = Да жывога аблупіць = Ад пят да галавы абдзерці = Ні на семя ні на емя не пакінуць @О двух головах — Кароткія (кароткі) завароткі @Один на один — Сам-насам @Один-одинешенек — Адзін душою = Адзін-аднюткі (адзін-аднюсенькі) = Адзін-адзінюткі (адзін-адзінюсенькі) = Адзін-адненькі = Адзін-адным = Адным-адзініца = Сам сабою = Сам сабе = Усяе талакі - свае дзве рукі @Один черт — Адна трасца = Адна халера = Адна вяроўка = Адно шчасце = Адзін дабрыдзень = Не Гірша, дык чорт іншы = Ці пражаны, ці смажаны - усё адно @Одна лавочка — Адна хеўра = З адной хеўры @Одним духом — Чуй дух = Як слова мовіць (сказаць) = У адзін дух = Як слова вымавіць здалося @Одним махом — За адным скрыпам = За адным цягам = За адным свістам = За адным добрым днём = Адным скокам @Одним миром мазаны — Адзін чорт маляваў (намаляваў) = Адным грэбенем прычасаліся = Чэрці адной шэрсці @Одного поля ягоды — З аднаго гнязда птушкі = З аднаго балота чэрці = Адным возам па піва едуць = Каб павесіў, то адзін другога не пераважыць @Оказать любезность — Ласку зрабіць (учыніць) = Літасць учыніць @Окунуться (уйти) с головой — Па вушы ўехаць @Олух царя небесного — Асёл маляваны = Дурань малёваны = Непадсяваны дурань = Глумак глумаком @Опустить руки — Рукі злажыць = Крылы раскапусціць @Оставить без рубашки — З сарочкі вывесці = Да ніткі абабраць = Ні вала ні кала не пакінуць = Ні хаты ні лапаты не пакінуць = Руб ды пярэпірка засталіся @Оставить рожки да ножки — Хвост і грыву пакінуць = Рогі ды ногі пакінуць @Остаться при своих интересах (козырях) — На тым жа суку сесці = На той самай сесці = З такам пайсці (вярнуцца) = Што прынёс, з тым і пайшоў = Як прыйшлі, так і размінуліся = На тым самым месцы сесці @Остер на язык — З языком як з мячом = Язык як брытва = Ажно ў пяты коле = Спрытны на язык @Отбоя нет — Хоць махалам махай = Не абабрацца @От всей души — Ад шчырае душы @От горшка два вершка — Кату па пяту = Вераб'ю па калена = Пчале па крылле = Сабаку па хвост = Раку па вусы = Ад зямлі не адрос = На раз аблізаць = Кавалер - кату па каўнер @Отдать концы — Ключыкі ў мора аддаць = Вечкам накрыцца = Век скончыць = Душа з цела выйшла @От зари до зари — Ад відна да відна (ад віднога да віднога) = Ад зары да зары @Отколоть номер — Коніка выкінуць @От корки до корки — Ад дошчачкі да дошчачкі (ад дошкі да дошкі) = Ад вокладкі да вокладкі @Откуда ни возьмись — Ні адтуль ні адсюль = Ні стуль ні ссюль = Адкуль ні возьмецца = Скуль ні ўзяўся @Отмочить штуку — Штуку адпаліць (удзерці, укроіць, урэзаць, утнуць) = Штучку вытварыць @Отныне и до века — Ад веку і да веку = Пакуль свет (стаіць) @Отправить в мир иной — У царства нябеснае пусціць = На той свет загнаць (пусціць) @Отправиться на тот свет (к праотцам) — На той свет падацца (пайсці) = Да Бога пайсці = Да Абрагама на піва паехаць (пайсці) = Авечкі пасвіць да Абрагама пайсці = Са свету збыцца (збавіцца) = З гэтага свету зыйсці @Отрезанный ломоть — Адкрышаны бераг (край) = Адрэзаная луста (адкросная скіба) = За чужым парогам @От случая к случаю — Калі-нікалі = Сяды-тады (тады-сяды) = Гады ў рады = Мала калі = Іншым разам @Отсохни у меня язык — Каб мне язык адсох = Каб мне калом язык стаў (калі гэта няпраўда) @Отставной козы барабанщик — Пустога двара затычка = Да пустога хлява затычка = Ад пустой бочкі затычка = Ад пустой хаты затычка = Усадзіў (даў, зляпіў) Бог душу ні ў пень, ні ў грушу @От чистого сердца — Ад шчырага сэрца @Очертя голову — Як утрапёны = Як чорт падсмалены = Не гледзячы ні вока, ні бока = Як жару пад хвост насыпалі @Падать к ногам — У ногі кідацца (падаць, каціцца, давацца) = Боты цалаваць = Па нагах поўзаць = Да рук кідацца @Палец о палец не ударить — Саломку не пераламаць = За халодную ваду не ўзяцца = Ні за халодную ваду = Палец на палец не пакласці = Палкі не перакінуць = Рук не падлажыць @Пара пустяков — Няма што = Як арэх раскусіць = Як хукнуць = Дробязь (драбяза) @Парень хоть куда — Да зайца стралец і да дзевак маладзец = І да волікаў пастух і да конікаў канюх = Радзіўся днём з агнём @Первое время — Першыя часы @Первый попавшийся (встречный) — Першы-лепшы @Перебиваться с куска на кусок — Хлеб ядзім траякі: чорны, белы і ніякі = Адзін дзень - мак, а другі - так = Ніколі малака з хлебам не пад'еў: увесну малако ёсць - хлеба няма, а ўвосень хлеба намалоціш - карова запусціцца @Перебиваться с хлеба на квас — Тыдзень з алеем, тыдзень галеем = Дзень з алеем, а тры дні галеем = Часам з квасам, а парою з вадою = Калі праснак, а калі і зусім так = Адзін раз густа, другі раз пуста @Перегнуть палку — Кій перагнуць = Меру перабраць @Переезжая сваха — Пераезная свацця @Переливать из пустого в порожнее — Зялёны мак калаціць = Бобу ў гаросе шукаць = З вадою біцца @Перемывать (мыть) косточки — Языком абмываць = Языкамі абмывацца = Косці перабіраць = Шыпулі абіраць = Вянкі плесці = Ад пят да галоў абмаўляць @Пересчитать ребра — Рэбры перабраць (палічыць) = Скабы палічыць @Песок сыплется (старый, дряхлый) — Парахня сыплецца @Плевать в потолок — Ленца важыць = Слухаць, як свіння вухае = Зубы на сонцы грэць @Плестись в хвосте — Казу пасвіць = Цягнуцца (ззаду) як аплывуда (як жаба, як кішка) @Плыть по течению — За вадой ісці (плысці) = Жыць, як набяжыць @Плясать под дудку — Пад дудку скакаць = Па чужой дудцы скакаць @Поворачивать оглобли — Пяткамі назад ехаць @По горло — Як завязаць = Па (самую) завязку = Цераз горла валіцца = Процьма = Гібель @Погреть руки — Лапкі пагрэць = Цападлы пагрэць @Подбивать клинья — Халяўкі смаліць = У залёты хадзіць = Улягаць @Подбитый ветром (легкомысленный) — І ад сонца і ад ветру = Завярні-галава = Шулды-булды, гарохавая каша = Фіёлкі ў галаве скачуць = Шал у галаве = Вецер у галаве @Подбитый ветром (об одежде) — Ветрам шыты (падшыты) @Под горячую руку — На гарачы зуб = Пад гарачы язык @Поджилки трясутся — Лытка (лыткі) задрыжэла (закалацілася, затрэслася) = Сціхот бярэ = Дрыжыць як авечы хвост = Калоціцца (дрыжыць) як асінавы ліст = Дрыжыць як чорт пад крыжам @Поджимать хвост — Хвост падтульваць (падгінаць, схіляць, апускаць) = Хвост падцяць = Утуліўшы хвост схавацца пад мост = Схіліць (падцяць) хвост ды пад мост @Подкатывать салазки — Стральцоў прыстаўляць = Залёты рабіць @Подливать масла в огонь — Саломы ў агонь падкладаць = Смалы ў агонь падліваць = Дроў у печ падкідваць = Прыску (жару) падсыпаць @Подложить свинью — Вока запарушыць = Шостку падкінуць = Дудку падсудобіць @Под мухой — Пад чаркай = З карчмаром прывітаўся = У чуб укінуў = Чмялі мае ў носе @Поднимать на смех — На смех выстаўляць = На смех (на смешкі) браць = Вочы высмейваць (выбіраць) = Высмешкі (смехі, смешкі) строіць = Смешкі правіць = Смех рабіць @Под открытым небом — Пад богаваю страхою = Пад голым небам @По душам — Па шчырасці @Поймать с поличным — На гарачым учынку злавіць = У хапку злавіць @Пойти насмарку — У глум пайсці = На пшык з'ехаць @Пойти прахом — З ветрам пайсці = З дымам пайсці @Показать, где раки зимуют — Навучыць, дзе ўюны зімуюць = Даць перцу з імберцам @Показать кузькину мать — Паказаць, дзе камар козы пасе = Паказаць, дзе горкі перац расце @Показывать пятки — Пяты падмазваць = Маху даваць = У лозы даваць @По крайней мере — Прынамсі @Положить живот — Жыватом налажыць = На нажы скіпець (ускіпець) = Рукі сашчапіць @Получить кукиш с маслом — Дулю з'есці = Трасцу (трасцы) схапіць @Получить по шее — Па карку схапіць (дастаць) = Лупня зарабіць = На абаранкі зарабіць = Лазню дастаць = Дразда паскакаць (заскакаць) @По милости — З ласкі = Праз ласку @Поминай как звали — Ужо і па клёцках = Толькі і чулі = І следу не стала @Понимать как свинья в апельсинах — Знацца як свіння на саладзінах (на перцы, на пастах, на бязмене) = Разумець як баран на бібліі @Попасть в опалу — У няласку (у няміласць) трапіць = Ад ласкі аддаліцца @Попасть в переплет (в переделку) — У нерат трапіць = У балота ўскочыць = Семдзесят сем агнёў пабачыць = Уліпнуць як муха ў саладуху (як цюцька ў гразь) = Ублытацца як муха ў павуцінне = Трапіць як мыш у пастку (як верабей у шалку, як прусак у саладуху) = Улезці як сучка ў збан (як шчупак у нерат, як муха ў смалу, як прусак у рошчыну) @Попасть впросак — У прычыну ўпасці = Пашыцца ў дурні = Сораму набрацца = Укляпацца @Пора и честь знать — Трэба й меру ведаць = Хопіць піць, хопіць дурыць, ці не час нам пакаяцца, пайсці дамоў параіцца, што заўтра рабіць @Пороть (нести) ахинею (вздор, ерунду, галиматью) — Грушы на вярбе вярзці = Смалянога дуба плесці = Мех з кайстраю плесці = Казу лабатую плесці = З дуба вецце збіраць (хапаць, плесці) = Кашалі з лапцямі (кашалі без дужак) плесці = Рабой кабыле сон расказваць = Пра жураўля на хвойцы расказваць @Порочный круг — Заганнае кола @После дождичка в четверг — На тое лета, пасля абеда, гэтакаю парою = Заўтра ў тую пару, калі рак паляціць з вады ўгару @Потерять из виду — З вока спусціць = З вачэй згубіць @Потерять расположение — Ласку страціць @Потерять рассудок — Ад розуму адысці = Розуму крануцца @Потерять стыд (совесть) — Сарама пусціцца = Сумленне страціць = У сабачую скуру ўшыцца (пусціцца) = Вочы заплюшчыўшы (рабіць) @Почить вечным сном — На вечны спакой сысці = Навекі заснуць = Светам загавець @По щучьему велению — На шчупакова казанне @Превзойти самого себя — Самога сябе перасягнуць @Предать забвению — На забыццё аддаць = У няпамяць пусціць = Адшкадаваць @Привести в порядок — Да ладу давесці = У лад увесці = Папарадкаваць @Прижать (прищемить) хвост — Крылы прыцяць = На хвост наступіць @Прийти к шапочному разбору — У свіныя галасы прынсці = Прыйсці (прыехаць) свечкі тушыць @Прийтись по нраву (по нутру) — Даспадобы прыпасці (прыйсціся) @Приказать долго жить — Душою загавець = Злажыўшы рукі гасціны правіць = Пад абарацень паехаць @Прикусить язык — Зубы сцяць = Губы стуліць = Язык зашыць = Язык на прывязі трымаць = Язык зубамі прышчаміць = Гаў дый зубы сцяў = Язык завязаўся @Принимать (близко) к сердцу — Да душы вельмі браць (прымаць) = Да галавы браць @Принимать участие — Браць удзел @При последнем издыхании — Тры чвэрці да смерці (тры чвэрткі да смерткі) = Адну пятніцу жыць засталося = Пара да двара = Пара да Адама @При случае — Пры аказіі = Іншы раз @При царе Горохе — За дзедам шведам = За каралём Гарохам = За каралём Гарохам, як людзей было троху = Пры цары Гарошку, як было людзей трошку = Пры цары Гароху, як людзей было троху і як былі драўляныя рублі і жалезныя капейкі = За царом кесаром, як свет гарэў, а саломаю тушылі @Прицепился (пристал) как репей — Прычапіўся як ваўчкі да кажуха (як клешч да сабачага хваста) = Прыліп як пчала да смалы (як смоўж, як кароста) = Прыкінуўся як баба з яешняю = Прывязаўся як назола якая @Пришей кобыле хвост — З пустога хлява пустое цяля = Пятае кола ў возе = Гарэлы блін @Провалиться мне сквозь землю — Каб я праз зямлю праваліўся = Няхай я скрозь донна правалюся = Каб я гэтак жыў (калі няпраўду кажу) = Каб я так дыхаў = Каб я так здаровы быў = Каб я так сонца аглядаў @Продавать глаза — Ветрам гандляваць = Вераб'ям фігі даваць (дулі паказваць) @Прожужжать (протрубить) уши — Вушы адзваніць @Проложить себе дорогу — След (троп, дарогу) сабе працерабіць = Дарогу працерці @Пронзить взглядом — Вокам працяць (пранізаць, пракалоць) @Пропади ты пропадом — Каб на цябе згуба прыйшла = А няхай яно выпрахне (затане) = Прападзі ты за гарэлы блін = Прападай ты і з дабром сваім = Згінь-прападзі праз боскую моц = Каб ты душою загавеў = Каб цябе вецер развеяў = Бадай ты свету не бачыў = Не ведаць табе свету белага @Прописать ижицу (проучить, наказать) — Порткі скроіць = Гароху засыпаць (троху) @Пропускать мимо ушей — Між вушэй прапускаць = Паўз вуха пускаць (прапускаць) = Не зважаць @Про себя (читать) — Сам сабе @Протянуть лапки (о животных) — Ногі выпруціць = Рогі скласці = Капытамі налажыць (навярнуць) = На пашу пайсці @Протянуть ноги — Ногі выпрастаць (выправіць) = Уздоўж лаўкі выпрастацца = Лыткі стуліць (злажыць) = Рукі выпрастаць (злажыць) = Зубы сцяць @Прошел огонь, воду и медные трубы — Пабыў на кані і пад канём = Быў у кузні і ў млыне = Быў і ў коле і ў мяле = Быў на возе і пад возам = Быў на лаве і пад лаваю @Проще пареной репы — Як абаранак з'есці = Як хлеба з маслам з'есці = Як сабаку муху схапіць = Як лапаць сплесці @Птичьего молока только нет — Толькі (адно) смажанага лёду нестае = Адно птушынага малака нестае @Пугало гороховое (смешно, некрасиво одетый) — Хоць у каноплі стаўляй = Патароча салапатая @Пускать по ветру — З ветрам пускаць = На сметнік выкідаць @Пускать пыль в глаза — Туману ў вочы пускаць = Жвір у вочы сыпаць = Чмуту ў вочы пускаць = Ману ў вочы пускаць @Пустить на дым (сжечь) — З дымам (з агнём, з ветрам) пусціць @Пустить по миру — Да торбы давесці = У старцы пусціць = Да пугі давесці = У лапці абуць @Пуститься в пляс — У скокі пайсці = У танок пайсці = У чаравік (у абцасы) даць @Пусть у меня рука отсохнет — Каб мне рукі адсохлі = Рукі даю на адцён (калі гэта няпраўда) = Каб я сабе ногі паламаў (калі не папраўдзе кажу) = Каб мне колам ногі сталі @Путаться под ногами — Пад нагамі таўчыся = Пад рукі лезці = Смалою дакучаць @Пыльным мешком стукнутый — Розум свінні з'елі = Лядашчык (лядашцік) пераляцеў (яму) = Кішкі ў галаве = Прусакі ў галаве @Пьян как сапожник — Хапіў з дзежкі, што не бачыць сцежкі = Сягоння не адзін, з свіннёю = П'яны як дурны = П'яны як рамізнік (як шавец, як каморнік) = П'яны як гразь (як твань, як зямля) = Напіўся чырвоніцы як ягада @Пятки не стоит — Пяты не варт = Нагі не варты = Мезеніка (мезенага пальца) не варты = Гарэлага бліна не варты @Работать спустя рукава — Па канец рук працаваць = Рабіць як мокрае (мерзлае) гарыць = Шарварку адрабляць = Рабіць як не сваімі рукамі = Завіхацца як поп у талацэ = Вочы заплюшчыўшы (рабіць) @Развесистая клюква — Грушы на вярбе = Шышкі на вярбе = Смаляны (смаловы, смольны) дуб @Развязывать кошель (раскошеливаться) — Кішэнь (кішанёй) трэсці @Раз, два, взяли — Трэцім разам, лепшым часам (трэцім разком, лепшым часком) @Разевать рот — Рот разяўляць @Раз за разом — Раз-пораз (раз-поразу) @Раз плюнуть — Як слова мовіць (сказаць) = Як перыну (як перынку) асмаліць (спаліць) = Як арэх раскусіць = Што папяросу скурыць = Як нагу ў бот уставіць = Адной левай (адным левым) = Як волас перапаліць @Разрази меня гром — Хай мяне пярун спаліць (заб'е) = Каб мяне чэрці парвалі = Каб мне пярун хату запаліў = Каб я свае гаспадаркі не аглядаў = Няхай я заўтрашняга дня не дачакаюся = Сонцам праведным клянуся @Раскидывать умом (мозгами) — Розум па галаве пускаць = Галавою варушыць @Распускать нюни — Румы папускаць = Кізі (кізікі) распускаць (папускаць) = Сліну папускаць = Плакаць як дзіця = Вочы (вочкі) на кулак праціраць = Румзаць @Рассыпаться бисером (мелким бесом) — Дробным макам рассыпацца = Языком слаць = Словамі як пер'ем слаць @Расти как на дрожжах — Расці на лес гледзячы = Расці як грыбы (як таполя) @Расхолился как холодный (горячнй) самовар — Раскалыхаўся як брацкі звон = Ускадзіўся (расхадзіўся, разбушаваўся, збурыўся) як маладое піва = Разышоўся як Ігналя на вечарынцы = Усхадзіўся (раздурэўся) як свіння на дождж @Расшибиться в лепешку — На блін (на блінец) распляскацца = Распляскацца як праснак = На нітку выцягнуцца @Реветь белугой — Плакаць як бабёр = Плачам (ад плачу) заходзіцца = У голас кідацца = Голасам галасіць = Крыкам (ад крыку) заходзіцца @Резать правду — Праўду ў вочы кідаць (церабіць) @Решить (лишить) жизни — Жыццё адабраць = Ад жыцця пазбавіць = Цела з душою разлучыць @Родимое пятно (пережиток) — Радзімы знак = Радзімая знатамка = Чорны знак @Рубаха-парень — Душа-хлопец = Хлопец зух @Рука об руку — Рукаў руку = Плячоў плячо = Поруч @Руки в брюки — Рукі спусціўшы = Абы дзень да вечара @Руки опускаются — Рукі ападаюць = Аж рукі апалі = З рук валіцца @Рукой подать — Рукою дастаць = Крок ступіць = Хоць (як) рукою дастаць = Непаводдаль = Паблізу @Рыльце в пушку — Смятанка на вусах = У памаўзлівага ката смятанка на вусах @Рыть себе яму (могилу) — Вяроўку на сябе сукаць = На сябе нож вастрыць = Пятлю шукаць @Сам не свой — Сам не ў сабе = Як не свой @Сам себе хозяин — Сам пан = Сам сабе пан, сам сабе служка = Пан над самім сабою і над сваёй душою = Нікому ні ў шапку = Сам вялікі @Сам черт голову сломает — Чорт ногі паломіць @Сам черт не разберет — Чорт піва зварыў дый саладзін адрокся = Сам чорт піва рабіў і саладзіць адрокся @Сапоги всмятку — Снег саломаю тушыць = Кісялём бліны мазаны, на паркане сушацца = Грушы (грушкі) на вярбе @Сбивать с толку — З тропу збіваць = З поля зводзіць = З ладу (з толку) збіваць = Са штыху збіваць @Сбиться с толку (с дороги) — З ладу (з толку) збіцца = З тропу збіцца = З розуму збіцца @С бухты-барахты — Проста з моста = Проста з моста, тарчма галавою = не сабраўшы розуму @Свернуть башку — Галаву скруціць (зламаць) @Свести концы с концами — Канцы стачыць @Свести на нет — На нішто звесці = На адзін канец звесці @Свести счеты (отомстить) — Квітам паквітацца = Пірагі адпячы = Хлеб аддаць @Свести счеты (рассчитаться) — Доўг паквітаць (сквітаць) = Парахавацца @С глазу на глаз — На чатыры вокі = Сам-насам @С гулькин (воробьиный) нос — Камарова жменя = З вераб'ёву душу = З камарову дзюбу (лытку) = З курачу галаву = З макавае зярнятка = Кату на адзін зуб = Вераб'ю раз дзеўбануць = Як вераб'ю дзеўбануць = Як камаровы насок @Сделай милость (одолжение) — Зрабі ласку = Будзь ласкавы = Калі ласка @Седая старина — Сівая мінуўшчына (даўніна) = Старасветчына @Седой (белый) как лунь — Сівы як голуб (як лунь, як яблыня, як зайчык) @Семи пядей во лбу — Чэрап густа варыць = Сем пядзяў лоб = Моцная галава = З двума віхрамі @Сердце замирает — Душа млее @Сердце кровью обливается — Крывёю сэрца абягае (зацякае) = Душа крывёю залятае = Душа чарнее @Сердце разрывается — Сэрца рвецца = Сэрца краецца = Сэрца на штукі распадаецца (кроіцца) @Сесть в калошу — Макам сесці = У лужыну (у калюжыну) сесці @Сесть на шею — На карак уссесці @С жиру беситься — Лой скуру пад'ядае = Быта бакі рве = Быта бакамі прэ = Ад сыці (з раскошы) шалець = Наеўся пуп круп, дык жарствы захацеў @Сжить со света — Са свету прыбраць (збыць, звесці, перавесці, збавіць, сагнаць, збаёдаць) @С иголочки (новый, очень хорошо сшитый) — Як з голкі зняты @Сидеть в печенках — У знакі (у знак) дацца = У косці ўесціся = У печані ўесціся = Вантробы ад'есці (адсадзіць) @Сидеть на корточках — На кукішках (на почапхах, на чупачках, на воспінках, на колечхах) сядзець @Сидеть на пище святого Антония — Святым духам жыць = На мякіне сядзець @Сидеть на шее — На карку сядзець = На ласкавым хлебе быць @Сильные мира сего — Уладныя людзі @Сильный пол — Дужы пол @Сказать не к месту (невпопад) — Выскачыць як піліп (як шляхціч, як певень) з канапель = Боўтнуць як жаба ў калодзежы = Не пажаваўшы (не перажаваўшы) пляснуць = Ляснуць як пярун у зацерку = Пляснуць як пранікам па вадзе = Ляпнуць як з пастала = Лапцем па вадзе ляпнуць = Як чорт у лужыну плюнуў @Сказать по совести — Шчыра кажучы @Сказка про белого бычка — Казаная казка = Дакучная байка = Старая показка (байка) = Несканчоная песня @С какой стати — З якой ласкі = З якой рацыі = Дзеля чаго @Скалить зубы — Зубы сушыць = Зубы прадаваць = Скалікі строіць = Зубы галіць (лупіць). = Выскаляцца @Скатертью дорога — З лёгкім ветрам @Скорчить рожу — Міну састроіць = Крывую міну зрабіць = Гімору састроіць @Слаб на язык — Языком меле як хвастом целе = Язык як мянташка = Язык ходзіць як мянташка па касе = Язык лёгкі = Малатарня пустая @Слабый (прекрасный) пол — Далікатны пол = Чароўны пол @Слава богу — Дзякуй Богу = Дзякаваць Богу @С легким паром — Лёгкі дух = Шаўковы венік, лёгкі дух = З добраю параю = Прыемнае пары @Сложить голову — Галавою налажыць (накласці) = Галаву пакласці = Горла палажыць = З магілай ажаніцца = З зямелькаю пабрацца @Сломать себе шею — Карак сабе скруціць (зламаць) @Сломя голову — На скрут (на злом) галавы = На зламанне карку = Як з ланцуга сарваўшыся = Як ачумелы @Слухом не слыхал — Чуць не чуў = Чуць не чуў і бачыць не бачыў @Смести (стереть) с лица земли — Са свету згладзіць (прыбраць) = У нівеч абярнуць = З мапы (з карты) выкасаваць = З зямлёю знодаць = Дашчэнту знішчыць @Смех да и только — Смех дый годзе = Смеху варта = Пацеха дый годзе = Пацеха з меха @Смешинка в рот попала — Подмазку з'еў = Пусты падпаў @Смотреть бирюком — Сугнеем глядзець = Рубам паглядаць = Глядзець як сыч = Пазіраць з-пад лоба як воўк = Ваўкавата глядзець @Смотреть в могилу (в гроб) — На паповы сані глядзець = Хацець да Бога = Дамоў збірацца (пара) = У зямельку прасіцца = Дуды ў мех складаць (збіраць) @Смотреть в оба — На ўсе вочы глядзець = Пільна глядзець @Смотреть как баран на новые ворота — Глядзець як баран у біблію = Глядзець як гусь на бліскавіцу = Пазіраць як дурны баран на ваду = Вырачыць вочы як вол (як бык) на новае шула = Вочы вылупіць як дурны баран @Снимать пенки — Вяршкі збіраць (злізваць) @Снять стружку — Прачуханкі (прачуханца) даць = Пытлю даць = Навуку (навучку) даць @Собак гонять — Сабак сцерагчы = Сабак дражніць = Сабакі біць @Со всех ног — На ўсю нагу = Адно пяткі бліскацяць = Аж пыл курыць = Аж зямля закурэла = Аж пяты забрашчалі (заблішчэлі) = Як ганчак = Як заяц @Сойти в могилу — З зямелькаю пабрацца = З пясецкім (з магілай) ажаніцца = З сырой зямлёю шлюб узяць = З зямлёю ды з магілаю ажаніцца @Сойти на нет — На нішто з'ехаць = На адзін канец (на адзін бок) з'ехаць @Сойти (спятить) с ума — З глузду (з глуздоў) з'ехаць (злузнуцца, выйсці) = З розуму спасціся (выбіцца) = Кашулі (сарочкі) свае забаяцца = З лядашчыкам спазнацца = Ускруціцца = Здурнець @Сорвать голову — Галаву (з плячэй) знесці = Канцы зрабіць @Сорви-голова — Завярні-галава = Зламі-галава = Кату хвост завяжа = З касцёла галку здыме @Сошло с рук — Дарма прайшло = З вадою збегла = Так мінулася @Спасения (спасу) нет — Няма рады = Няма ратунку (паратунку) = Рады (радачкі) не даць @Спасть с тела — У целе ўпасці = На адзін канец (на адзін бок) з'ехаць = Бокі ўвабраць = У смык вырабіцца = Вуды падцягнуць = Перапасціся як мядзведжая лапа = Стаць як матавіла = Зрабіцца як хорт (як скабардзіна) = На ірху вырабіцца = Злядашчаць @С полуслова — З аднаго ківа @Спустить шкуру — У скуру зжарыць = Сем шкур здзерці (зняць, сагнаць) = На горкі яблык збіць = У кіслы яблык сцерці = На порхаўку збіць = Жыўцу дастаць = На штукі пасекчы @Сравнил божий дар с яичницей — Прыраўняў свінню к каню = Прыраўняў казулю да зязюлі = Прыраўнавалі Бога да лапця @С рассвета до темна — Ад світання да змяркання = Ад рання да змяркання @Ставить во главу угла — У аснову класці (браць) @Ставить в один ряд — Нароўні ставіць = У адзін шэраг стаўляць (станаўляць) @Ставить вопрос ребром — Рубам пытанне ставіць @Ставить на одну доску — На адну роўніцу ставіць (станавіць) @Ставить на попа — Старчаком (старчма) станавіць (ставіць) @Старая карга — Порхаўка старая = Старога лесу качарга = Корга (коржа) старая @Старая песня — Старая показка (байка) = Спяваная песня @Старый хрыч — Псюк стары = Ёлупень стары = Мухамор стары = Корч стары @Стать притчей во языцех — Пагалоскай стаць = На языках панесціся (панесці) = Пусцілі пагалоску на ўсю вёску = Погаласка (памоўка) пайшла = На языкі ўзялі @Стелиться под ноги (под сапог) — Лістам слацца (слаць) = Лістам падаць = Бярэзінкаю слацца = Языком бы лістам сцеле @Стереть в (мелкий) порошок — У кулеш сцерці = У кіслы яблык сцерці = З зямлёю змяшаць = На чорную зямлю скапытаваць @Столкнуть лбами — У рожкі звесці = Хахлы звязаць = За чубы звязаць = Вузлік (вузлікі) завязаць @Стоять костью в горле — Вомігаю сядзець у горле = Калом у грудзях стаяць = Ражном (калом) у горле стаяць = Хрэнам у горле стаяць (сядзець) @Стоять над душой — Над каркам вісець = Крукам стаяць @Стоять на краю могилы — Краем магілы хадзіць = Зямлёю пахнуць = Нагою над магілаю стаяць = Век скончыўся = Капцы прыйшлі (капец прыйшоў) @Стреляный воробей — Біты воўк = Стары кот @Стричь под одну гребенку — Пад адзін капыл падганяць = Пад адзін грэбень раўнаваць (часаць) @Строить на песке — На лёдзе хату будаваць @Судить да рядить — Рады радзіць = Рады (раду) браць @Сукин сын — Гад печаны (смалевы) = Чорт лазаты = Чортам падшыты = Няўлюддзе паганае = Воўчая натура = Вылупак бяздушны = Косць паганая = Перагрызак сабачы = Вужава кроў = Прабыдла нейкае = Выхла шаклятая @Сума переметная — Павей-вецер = Пярэварацень @Сунуться со своим носом — Нос уваткнуць (уторкнуць, увапхнуць, усадзіць) = З цікавым носам лезці = Свае тры грошы ўваткнуць = Тры грошыкі прыткнуць = З языком выткнуцца (улезці) @Счастливого пути — У добры час = Гладкае вам дарожкі = Пухам дарожка = Калясом дарога = Сакалінага лёту = Каб вас ліха ў дарозе мінавала = Асвяці Божа = Шчасць Божа па дарозе @Считать ворон (быть рассеянным, ротозейничать) — Варон (галіц) страляць (лавіць) = Жураўлёў страляць = Мухі лавіць @Сыграть в ящик — На вяроўках загуляць = Вечкам накрыцца = Душою рыгнуць @Таким образом — Такім чынам (спосабам, робам) = Такім парадкам = Такім разам = Гэтак @Такой-сякой — Такі і гэтакі (такі да гэтакі) @Так себе (сносно) — Пасаліўшы, можна есці = Прысмаліўшы, прыхваліўшы, можна й з'есці = Ні тое ні сёе, ні ў смак ні ў знак = Ні тое ні сёе, як гарэлы блін @Так сказать — Так бы мовіць = Маўляў @Типун тебе на язык — Цыпун (ціпун) табе на язык = Скулу табе на язык = Стрык табе на язык = Кірдзюк табе на язык = Ліхое слова пракаўтні = Твае кляты ды табе ў пяты = На асінавы кол брашы @Тихий ангел пролетел — Ціхан нарадзіўся = Хоць мак сей = Як мак засеялі @То-то и оно (в том-то и дело) — То ж бо то @Точить лясы (балясы) — Блынды правіць = Андрыдулы несці = Анцыбуры несці @Точь-в-точь — Якраз як = Як лёду @Травить баланду — Ваду малоць = Пустое малоць = Лады разводзіць = Рот халадзіць @Трепать нервы — Нервы тузаць = Вантробы ад'ядаць (пераядаць) = Вантробы выцягваць (даставаць) = Духі даставаць @Трепать (чесать) языком — Языком мянціць (малоць, пляскаць) = Язык аб зубы біць = Язык каля зубоў біць = Языком лапці плесці = У званы біць @Труса праздновать — У кусты пазіраць (глядзець) = Зубамі званіць @Турусы на колесах — Журавель на хвойцы = Мох і балота = Лухта непадсяваная = Смаляны (смаловы, смольны) дуб @Тютелька в тютельку — Цот у цот = Як тут і было = Якраз @Тянуть (выматывать) душу — Духі вымаць = Сэрца ад'ядаць (кроіць, пераядаць) = Душу напякаць = Душу (душачку) атруціць (ад'ядаць) = Смактаць як вуж = Сэрца як нажом (без нажа) кроіць @Тянуть жилы — Жылле выцягваць = Жылы даставаць @Тянуться из последнего — Жылы напінаць (выпінаць, пяць) @Тяп да ляп (тяп-ляп) — Абы-як = Сяк-так, абы далей = Абы з рук (збыць) = Стук, грук, абы з рук = Чапаніна-лапаніна = Бокам-скокам (скокам-бокам) @Убей меня господь — Каб я ўдаўж лаўкі выпрастаўся = Каб мне Бог не памог = Каб я свету не бачыў = Каб я сонца не бачыў = Каб я да заўтра не дажыў = Няхай у мяне духу не будзе = Каб я з духам быў (калі гэта праўда) @Убивать время — Дні церці = Дзянькі зводзіць @Ударить лицом в грязь — У гразь ляснуцца (пляснуцца) = Плясь у гразь @Удариться (войти) в амбицию — У хамут даць = У халяву ўступіць = Клямка запала = Свой гонар паказаць @Уличить во лжи — На хлусні злавіць = Хлусню выкрыць (высведчыць) @Уложнть в гроб — У магілу (у зямлю) ўвагнаць = У труну загнаць = У чорную зямлю ўлажыць = На драўнянага (на цуднага) каня ўссадзіць @Ума не приложить — Ладу не дабраць = Тропу не ўхапіць (не ўзяць) = Глузду не прыставіць = Рады (сабе) не даць = На цям не йдзе (не прыходзе) @Ума палата — Моцная галава = Мазгі густыя = Не ўсе ўкупімся (змесцімся) ў той розум = Розуму багата @Умирать со смеху — З рогату канчацца = Ад смеху заходзіцца (лопаць) = Са смеху кіснуць (лопаць, здыхаць) @Уму непостижимо — Розумам не дастаць (не сягнуць) = Розум не йме = У розум не ўзяць @Упаси (избави) бог — Барані Божа = Хавай Божа = Хай Бог ратуе = Няхай Бог крые @Упасть как подкошенный — Пакаціцца (паваліцца, кульнуцца) як сноп = Кулём легчы @Уплетать (уписывать) за обе щеки — На два бакі есці = На поўную губу (поўнаю губой) есці = На поўны жывот (на поўны рот) есці = Есці як не ў сябе = За абедзве шчокі перці = Як у церніцу церці = Па поўніцы есці = Малоць як у прорву = Мяць як мяліца @У черта блины поест — У чорта малітву дастане = І Бога ашукае, і ў чорта адхопіць @У черта на куличках — У віру на калу = У вірах на юрах = У чортавых зубах = Проці ліха на ўзгорку, дзе пень на калоду брэша = Проці ліха на ўзгорачку (шукай ды трымай) = У лясу на верасу @Ушки на макушке — Слых на семярых = Вушы наставіць (паставіць, натапырыць) @Хватить (перехватить) через край — Цераз (праз) меру ўзяць = Меру перабраць @Хлеб насущный — Хлеб надзённы @Хлопать глазами — Вачыма лыпаць = Лыпаць вачыма як баран (як цюцька) @Ходить на задних лапках (на цыпочках) — На цырлах хадзіць (клыпаць) = На дыбачках хадзіць = На пальчыках хадзіць = Па адной маснічыне (дошчачцы) хадзіць @Ходить по миру — Па людзях хадзіць = З торбаю хадзіць = Жабраваць @Ходить по струнке — Па дроце хадзіць = Па адной дошчачцы скакаць @Ходить с протянутой рукой — З прыполам хадзіць = На хлеб спяваць = З рук глядзець = Сядзець на бруку, паглядаць у руку @Ходить ходуном — Ходырам хадзіць @Хождение по мукам — Блуканне па пакутах @Хорош гусь — Дабёр бабёр = Добрая цаца = Добрая вуда @Хорошенькое дело — Добры гандаль @Хоть бы хны — І ні лыс = Хоць бы дзічкі = Ні ў вуху вада @Хоть бы что — І не шум баравы = Хоць бы цвік = Хоць мак сей @Хоть в омут головой — Хоць ты сеўшы плач = Хоць кулачок пад бачок = Хоць тапіся = Хоць у пельку (у вір) галавою = Хоць у палонку @Хоть глаз выколи — Хоць у хованкі гуляй = Хоць пальцам у вока = Хоць на воўка ўзлезь (лезь, ўссядзь) = Хоць паўзі = Цёмна як у коміне (як у труне, як у магіле) = Каб хто вытнуў, то не ведаў бы з кім сварыцца @Хоть караул кричи — Хоць гвалт крычы = Хоць крыкні «ратуй» = Хоць крычы гвалту і плач @Хоть кол на голове теши — Хоць у лоб страляй = Хоць лапатку адпары = Хоць (перад ім) дробным лістам рассыпся = Затупяніўся як бык = Упёрся як чорт у грэблю = Зацяўся як камень = Упіраецца рагамі і нагамі = Як певень наравісты = Б'е як дурны ў дзверы = Ні блізка, а не то туды = Клец баранавы @Хоть косой коси — Хоць касу закладай = Хоць граблямі заграбай = Хоць касі = Як ігліцы (шыльніку, шыголля) у бары = Як насеяна = Як насаджана @Хоть ложись да помирай — Хоць жывому ў зямлю сырую лезь = Хоць на сценку лезь = Гатоў патануць (памерці, парвацца) @Хоть лопни — Хоць у печ крычы = Хоць покні = Хоць ты што = Ці плач, ці скач, нічога не паможа @Хоть отбавляй — Хоць дарма аддавай = Хоць каўшом бяры = Аж занадта = Аж цераз вушы = Праз вушы лезе @Хоть пруд пруди — Хоць гаць гаці = Возам не павязеш = Як расы = Як камення = Як дроў у лесе = Як гразі @Хоть разорвись (расшибись) — Хоць парвіся = Хоць выпрастайся = Хоць ты канай = Хоць трэсні й прападаі @Хоть топор вешай — Быццам каты ў хаце начавалі = Хоць сякеру завесь @Хоть трава не расти — Няхай хоць воўк траву есць = Няхай хоць выюць чэрці = Хай будзе, што будзе @Хоть умри — Хоць ты лунь = Хоць радзі = Хоць з калена выламі = Хоць ты з пальца выламі = Хоць ялаўка, а цяліся @Хоть шаром покати — Ні ўзяць ні ўцяць = Хоць запалі = Як вымецена = Рук няма за што зацяць = Няма за што рукой ухапіцца (рукі зачапіць) = Няма чаго нават на трэску ўзяць = Нічога нічагусечка (нічагуценька) = Як жаба цыцкі дасць @Хочешь не хочешь — Рады не рады, а мусіш = Хочучы-няхочучы = Хоцькі-няхоцькі = Хочаш не хочаш, а ногі намочыш = Гніся не гніся (ды ў аглоблі станавіся) @Христом-богом просить (молить) — Напрамілы Бог прасіць = Жывым Богам прасіць = Просьма (просам) прасіць @Часы пик — Сама розрух @Через пень-колоду — Абы дзень да вечара = Так-сяк накасяк, абы не па-людску = Ці сяк, ці так, абы не так, як трэба @Через час по (чайной) ложке — Па кропельцы цыркаць = Пакрышцы (пакрышачцы) цыркаць = Цыркаць пакрысе @Черт бы тебя побрал — Ліха на цябе = Бадай цябе ліха (ліхоцце) ўзяло = Каб цябе чорт узяў (мара ўзяла) = Каб цябе зямля не насіла = Каб цябе немач забрала (узяла, ела) = Каб цябе бура якая панесла = Каб цябе віхор панёс = Каб цябе смуткі ўзялі @Черт дернул — Чорт падаткнуў @Черт дернул за язык — За язык пацягнула = Нячысцікі за язык пацягнулі @Черт (бес, леший, пес) его знает — А ліха (пярун, агонь, халера, немач, упадак) яго ведае = А смуткі (злыдні, кадукі, віры) яго ведаюць @Чертова дюжина — Чортаў тузін @Чертова кукла (перечница) — Рапуха паганая = Жаба апоўзлая (разлезлая, аблезлая, віславухая, карэлая) = Брыда (пачвара) нейкая = Кацера нягодная @Черт (бес) попутал — Нячысцік падкаснуўся = Чорт панёс на дзіравы мост @Черт принес — Нячысцік прыгнаў = Чорт прыгнаў = Чортава хвіля прыгнала = Хвароба прынесла @Черт тебя дери — Каб з цябе чэрці вяроўкі вілі = Каб цябе чэрці паілі-кармілі = Каб табе д'яблы скуру папісалі = Каб на цябе чорны гад напаў = Каб тваю душу чэрці па пекле пхалі = Каб з цябе скуру лупілі @Чесать языки (языками) — Языкамі абмывацца = Зводы зводзіць = Леды вадзіць @Честной народ — Людзі добрыя @Честь честью — Як мае быць = Як належыць @Чин чином (чинарем) — Як след = Як мае быць = Не абы-як @Чтоб тебе пусто было — Каб ты запуставаў = Каб на цябе ўпадак = А каб ты жыцця (жытла) не ведаў = Каб табе ніхто рады не даў = Каб ты долі не знаў = Каб твая хата пуставала (запусцела) = Каб тваё селішча крапівою зарасло = Каб цябе ліхая гадзіна (ліхая доля) не мінула = А бадай цябе ліха = Каб табе дабра не было @Чтоб тебя приподняло да шлепнуло — Каб табе добра было = А каб цябе ды бадай цябе = А каб табе пяткі назад завярнула = А каб ты сонца ўначы не бачыў = Каб цябе ў чыстым полі дзверы сціснулі = Каб ты на беразе ўтапіўся = Каб ты на вадзе спёкся @Чтоб тебя разорвало — Каб цябе парвала = Няхай ты спрахні = Каб цябе духі выгнала = Каб з цябе вантробы вытрыбушыла = Каб табе вантробы вырвала = Каб твае трыбухі на платах сушыліся = Каб цябе звіло ды скруціла = Каб цябе трасца трэсла = Каб табе язык парахнёй у горла сыпаўся = Каб табе вочы (слепакі, бельмы) павылазілі = Каб цябе ўзяло ды не адпусціла = Каб цябе ў сук сагнула @Чтоб ты лопнул — Хай ты трэсні = Трасца табе ў бок = Каб ты скруціўся = Каб на цябе немач якая = Каб цябе немарач узяла = Дух з цябе вон, пара стаўбом = Каб ты вычарнеў = Бадай ты галаву скруціў = Каб табе духі заняло = Каб ты выпруціўся (спруцянеў) = Каб ты цэлы век стагнаў @Что есть мочи (бежать) — Колькі змогі = Што моцы = Як сілы = Як моцы стае = Як маеш (меў) моцы @Что есть мочи (кричать) — На ўсю моц = На ўсе (на поўныя) грудзі = Як сілы = Як моцы стае = Як моц-сіла = Як маеш (меў) моцы @Что за беда — Толькі й бяды = Толькі тае бяды = Тае бяды @Чудо из чудес — Над цудам цуд, над дзівам дзіва @Чуть свет — На досвітку = На золку = Досвіткам @Шевелить мозгами — Галавою варушыць (круціць) = Глуздом рухаць (варушыць, круціць) = Мазгамі круціць @Шито-крыто — Ціха й свята = Ціха й ціхенька @Шут гороховый — Дурань малёваны = Кеп, дурань, блазен - тры штукі разам @Шутки в сторону — Смешкі (жарты, жарцікі) на бок = Годзе жартаваць = Досыць (даволі) жартаў = Без жартаў @Шутки плохи — Жарты (жарцікі) кароткія = Да трох не гавары @Щелкать зубами — Зубы грэць @Яблоко раздора — Яблык разладу @Яблоку негде упасть — Носа не ўбіць = Няма куды пеўню дзюбнуць = Цесна як у бочцы (як у труне) = Сцяна сцяною = Цэлая вайна = Як завязаць @Язык без костей — Язык як калаўротак (як ляшчотка) = Язык па-за вушшу ходзіць = Язык круціцца як памяло (як хвост у сабакі) = Пытлюе як млын = Лупіць языком як церніцай @Языки точить — Рот паласкаць = Язык аб зубы біць = Лыкі драць = Языком аперазацца = Языкамі зачапіцца @Язык плохо подвешен — Языка няма = Без клею меле = Язык у лапцёх @Язык хорошо подвешен — Язык гладка ходзіць = Гаворыць як макам сыпле = Меле як гарох сыпле = Язык як у адваката @Ясное дело — Вядомая рэч = Зразумелая рэч