##ShortTitle: Ангельска-беларускі (Суша) ##LongTitle: Ангельска-беларускі слоўнік (Суша) ##FrontpageTitle: Ангельска-беларускі (Суша) ##ExpandArticle: false ##Type: slo ##TitleNote: тэст, частка ##ArticleLang: en ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Англійска-беларускі слоўнік. English-Belarusian Dictionary. Менск: Вышэйшая школа, 2013. ISBN 978-985-06-2236-5

Слоўнік змяшчае каля 60.000 слоў і ўстойлівых словазлучэнняў ангельскай мовы з іх адпаведнікамі на беларускай мове, а таксама шматлікія прыклады іх ужывання. Ангельска-беларускі слоўнік такога тыпу і памеру падрыхтаваны ў Беларусі ўпершыню. Слоўнік адрасуецца выкладчыкам ВНУ, настаўнікам школ, студэнтам, перакладчыкам, а таксама ўсім, хто карыстаецца ангельскай і беларускай мовамі.

Укладальнікі

Аўтары: Тамара Суша, Алена Таболіч, Алена Шчука, Сталіна Ігнатава, Пітэр Джон Мэё, Наталля Брэйво, Ларыса Вікторка, Алена Шаўлова, Юлія Кардубан, Аксана Семянькевіч
Рэцэнзенты: Д.Багушэвіч, доктар філалагічных навук, прафесар (МДЛУ); Г.Посах, кандыдат філалагічных навук, дацэнт (БДТУ); М.Целень, кандыдат філалагічных навук, дацэнт (МДЛУ)
Рэдакцыйная калегія: Т.Суша (старшыня), кандыдат філалагічных навук, прафесар МДЛУ; С.Ігнатава, кандыдат філалагічных навук; П.Дж.Мэё (Peter J. Mayo), доктар філалогіі (Вялікабрытанія); А.Таболіч, кандыдат філалагічных навук; А.Шчука, кандыдат філалагічных навук; Л.Касьянава


##HTMLDescription_END @X, x [eks] n.
1. 24-я літара англійскага алфавіта
2. math. ікс, невядомая велічыня
3. нехта невядомы, таямнічы;
Mr. X містар Ікс
4. подпіс неадукаванага
5. выбар або адказ (на бюлетэні пры анкетаванні)
6. фільм, на які не дазваляецца ісці дзецям да 16 гадоў @xanthous [ˈzænθəs] adj.
1. жоўты, жаўтаваты
2. жаўтаскуры @X chromosome [ˈeksˌkrəʊməsəʊm] n. biol. X-храмасома, палавая храмасома @xenomania [ˌzenəˈmeɪniə] n. ксенаманія, цяга да ўсяго замежнага @xenophobia [ˌzenəˈfəʊbiə] n. ксенафобія, боязь усяго замежнага @xerography [zəˈrɒgrəfi] n. размнажэнне на ксераксе, ксеракапіраванне @xerox,
Xerox1 [ˈzɪərɒks] n.
1. ксеракс;
make/take a xerox рабіць ксеракопію
2. ксеракопія
xerox2 [ˈzɪərɒks] v. знімаць копію, ксеракапіраваць @XL [ˌeksˈel] (скар. ад extra large) вельмі вялікі (пра памер);
an XL shirt кашуля самага вялікага памеру @Xmas [ˈkrɪsməs, ˈeksməs] n. infml (скар. ад Christmas) Нараджэнне Хрыстова; Раство; Каляды @X-rated [ˈeksˌreɪtɪd] adj. толькі для дарослых;
an X-rated motion picture кінафільм, на які дзеці да шаснаццаці гадоў не дапускаюцца @X-ray,
X-ray1 [ˈeksreɪ] n. рэнтгенавы прамень;
take an X-ray прасвятляць
X-ray2 [ˈeksreɪ] v. прасвятляць, рабіць рэнтгенаўскі здымак @xylography [zaɪˈlɒgrəfi] n. ксілаграфія @xylophone [ˈzaɪləfəʊn] n. mus. ксілафон @Z, z [zed] n.
1. 26-я літара англійскага алфавіта
2. math. зэт, невядомая велічыня @zany [ˈzeɪni] n. дзівак, блазан @zap [zæp] v. infml
1. застрэліць, забіць; разбіць
2. імчацца, ляцець
3. хутка пераключаць тэлевізар @zeal [zi:l] n. fml (for/in)
1. руплівасць, дбайнасць; запал (да)
2. заўзятасць, энтузіязм @zealot [ˈzelət] n. руплівец; энтузіяст; фанатык @zealous [ˈzeləs] adj. fml (for) старанны, заўзяты; дбайны, руплівы;
be zealous to succeed імкнуцца да поспеху @zebra [ˈzebrə, ˈzi:brə] n. zool. зебра @zebra crossing [ˌzebrəˈkrɒsɪŋ] n. пераход (пешаходны) @zenith [ˈzenɪθ] n.
1. astron. зеніт
2. fml росквіт, зеніт;
at the zenith of one's fame у росквіце славы @zephir [ˈzefə] n. lit. зефір (вецер) @zero [ˈzɪərəʊ] n.
1. нуль;
above/below zero вышэй/ніжэй за нуль
2. нішто;
reduce to zero звесці на нішто @zero hour [ˈzɪərəʊˌaʊə] n.
1. дванаццаць гадзін ночы, апоўнач
2. рашучы момант, час выпрабавання @zero tolerance [ˌzɪərəʊˈtɒlərəns] n. палітыка строгага закону;
a zero tolerance policy on alcohol use строгая забарона на алкаголь @zest [zest]
1. (for) зацікаўленасць, заўзятасць;
a zest for life радасць быцця
2. пікантнасць, «іскрынка»;
give zest to smth. надаваць смак/цікавасць чаму-н. @zеugma [ˈzju:gmə] n. ling. зеўгма @Zeus [zju:s] n. myth. Зеўс @zigzag [ˈzɪgzæg] n. зігзаг @zinc [zɪŋk] n. chem. цынк @zing [zɪŋ] n.
1. бразгат, рэзкі звон або гуд
2. infml інтарэс, цікавасць; узбуджанасць @Zionism [ˈzaɪənɪzəm] n. cіянізм @zip,
zip1 [zɪp] n.
1. засцежка-маланка
2. infml энергія, бадзёрасць, жывасць
zip2 [zɪp] v.
1. зашпільваць або расшпільваць засцежку-маланку
2. infml энергічна дзейнічаць;
zip across/along/through smth. прамчацца (праімчацца), прамільгнуць праз (вуліцу, натоўп і да т.п.) @zip code [ˈzɪpθˌkəʊd] n. AmE паштовы індэкс @zip fastener [ˌzɪpˈfɑ:snə] n. = zip1 @zipper [ˈzɪpə] AmE = zip1 @zodiac [ˈzəʊdiæk] n. astron. the zodiac задыяк;
signs of the zodiac знакі задыяка @zombie [ˈzɒmbi] n. infml зомбі, пярэварацень; нячысцік @zone [zəʊn] n.
1. зона, пояс;
a frigid zone meteorol. арктычны пояс
2. паласа; раён;
a time zone часавы пояс;
a dollar zone доларавая зона @zoo [zu:] n. заапарк, звярынец @zookeeper [ˈzu:ˌki:pə] n. рабочы заапарка @zoological gardens [zəʊəˌlɒdʒɪklˈgɑ:dnz] n. fml заапарк @zoologist [zəʊˈɒlədʒɪst] n. заолаг @zoology [zəʊˈɒlədʒi] n. заалогія @zoom,
zoom1 [zu:m] n.
1. аб'ектыў з пераменнай фокуснай адлегласцю (у кіно)
2. гудзенне (чаго-н.)
zoom2 [zu:m] v.
1. гудзець
2. рэзка паднімацца, імкліва ўзлятаць;
Prices zoomed up. Цэны павысіліся. @zucсhinі [zuˈki:ni] n. bot. (pl. zucchini or zucchinis) цукінія (гародніна) @zymoprotein [ˌzaɪməˈprəʊti:n] n. biochem. фермент @zymotic [zaɪˈmɒtɪk] n. med. заразная хвароба