##ShortTitle: Тлумачальны (вялікі)
##LongTitle: Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі)
##FrontpageTitle: Тлумачальны (вялікі)
##ExpandArticle: true
##Type: slo
##TitleNote: тэст, частка - А-Б, Й,О,Ў,Ю
##HTMLDescription_BEGIN
Створана на падставе: Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5 т. Менск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977-1984.
У слоўніку каля 100 тысяч лексічных і фразеалагічных адзінак. Па свайму характару ён нарматыўны. Разлічаны на настаўнікаў і студэнтаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў і навуковых работнікаў, працаўнікоў друку, радыё і тэлебачання - на ўсіх тых, хто цікавіцца моваю беларускага народа, яе развіццём і культурай.
// — адценне значэння
/ — ужыванне слова
○ — тэрміналагічнае спалучэнне
◊ — фразеалагізм
□ — знак, які аддзяляе цытаты ад рэдакцыйных прыкладаў
.. — скарачэнне ў цытаце
##HTMLDescription_END
@а/11, нескл., н. 1. Першая літара беларускага алфавіта. Вялікае А. 2. Галосны гук сярэдняга рада ніжняга пад'ёму, які вымаўляецца без удзелу губ. Доўгае а. □ Хто сказаў а, той павінен сказаць і бэ. Прыказка.
◊ Ад а да я — ад пачатку да канца; усё цалкам.
Ні а ні бэ — зусім нічога (не ведаць, не разумець).
@а/22, злучн. I.супраціўны. 1. Ужываецца для сувязі процілеглых сказаў і членаў сказа; адпавядае словам: “наадварот”, “але”. На поўнач ішлі лясы, а на поўдзень мясцовасць была чыстая, зусім: адкрытая. Чорны. У вачах тваіх іскрыцца сонца поўдня, А мае авеяны сіняю смугой... Звонак.
2. Злучае аднародныя члены сказа і сказы з узаемным выключэннем (звычайна пры наяўнасці адмоўя ў першай частцы сказа); адпавядае слову “наадварот”. [Рыбнікаў:] Смерць героя не прыгнятае жывых, а кліча да новых подзвігаў. Крапіва. Дзень быў ясны. У хаце было светла і можна было падумаць, што гэта не восень, а ранняя вясна. Чорны. Не рэкі гамоняць, а зброя звініць! Броўка.
3. Злучае сказы, у адным з якіх выказваецца неадпаведнасць таму, што магчыма ці неабходна пры тых умовах, аб якіх гаворыцца ў другім сказе; адпавядае словам: “аднак”, “але”. Маці пачала суцяшаць, угаворваць, а ў самой аж сэрца разрываецца ад жалю. Маўр. [Туляга Гарлахвацкаму:] Значыць, напішу працу я, а яна будзе лічыцца вашай? Крапіва.
4. Ужываецца для сувязі сказаў і членаў сказа з уступальным проціпастаўленнем [звычайна пры наяўнасці ў адной з састаўных частак сказа прыслоўяў “яшчэ”, “ужо” і часціц “усё”, “усё (ж) такі”]; адпавядае выразам: “тым не менш”; “усё-такі”. Усюды яшчэ ляжыць снег, а подых вясны чуваць выразна. Паслядовіч. Заставалася яшчэ з паўгадзіны часу да захаду сонца, а сена было ўжо ўсё згрэбена і зложана ў копы. Колас.
// Ужываецца ў сказах з аднолькавымі або блізкімі па форме паўторнымі словамі антанімічнага тыпу (звычайна ў першай частцы). [Дзед Бадыль:] Будзе лад ці не будзе, а пачаставаць людзей трэба. Крапіва. У выразах: хто-хто, а...; каму-каму, а... і пад. Хто-хто, а.. [Міколка з дзедам] то ведалі, адкуль бярэцца нечаканы дождж. Лынькоў. [Янка:] Чаго-чаго, а куска хлеба дзіця свайму бацьку не пашкадуе. Крапіва.
// У гэтым жа значэнні проціпастаўляе галоўны сказ даданаму ўступальнаму. Хоць быў канец красавіка, а нешта вясна марудзіла. Кавалёў. Што ні кажы, а жыццё ўжо само па сабе ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. Колас.
II.супастаўляльны. Ужываецца для сувязі сказаў і членаў сказа з такім проціпастаўленнем, пры якім новае паведамленне непасрэдна не вынікае са зместу папярэдняга; адпавядае выразам: што датычыцца, у той час як.[Жанчына:] — Чалавек мой яшчэ ў партызанах загінуў, а Мішка ажно да Берліна дайшоў. Брыль. Поле рассцілалася белым абрусам аднастайнай роўнядзі, а лес цёмна-сіняю сцяною выступаў у нерухомай постаці і тупой немаце. Колас.
// Злучае сказы, у якіх супастаўляюцца адначасовыя падзеі і з'явы; адпавядае выразам: у гэты ж час, між тым як.[Зыгмусь:] — Дух займае, бягу, а пагоня ўсё бліжэй. Колас. Ішлі гуськом падрыўнікі І след у след ступалі, А ў травах росных кулікі Крычалі, заміралі. Бялевіч.
// Паказвае на нечаканасць, непрадбачанасць падзей. Азірнешся на вёску, а там блакітныя дымы з комінаў валяць. Паслядовіч. Засунеш руку ў нару, а рак цап за пальцы [клюшняй]. Лынькоў.
// Ужываецца ў сказах з уступальным супастаўленнем (звычайна пры наяўнасці ў кожнай састаўной частцы аднолькавых або блізкіх па форме слоў паўторнага тыпу). [Лабановіч:] — Факт ёсць факт, а дакумент застаецца дакументам! Колас. [Алесь:] — Вайна вайной, а работа работай! Брыль.
III.далучальны. 1. Ужываецца пры далучэнні аднатыпных сказаў і членаў сказа з паслядоўным чаргаваннем з'яў і падзей або пры паслядоўным апісанні іх. Гарыць агонь, а на агні гатуецца вячэра. Танк. [Ульяна брату:]— Я ўжо цябе хоць за сяло правяду, а там — калі ты так хочаш пехатой ісці . — дык ідзі. Скрыган. Навокал панскі лес, а за лесам— балота, а за балотам — сплаўная рэчка Слізянка. Бядуля. На прыпечку гарэлі трэсачкі, над імі стаяў трыножнік, а на трыножніку грэлася скаварада. Колас.
2. Ужываецца пры далучэнні аднатыпных сказаў і членаў сказа з часавай і паслядоўнасцю (звычайна ў спалучэнні з прыслоўямі часу або словамі, якія абазначаюць час). На момант святлее, а пасля навалач насоўваецца зноў. Пестрак. [Гарлахвацкі Чарнавусу:] Вось я толькі крыху ад працы, вызвалюся, даклад прачытаю, а тады сам займуся вашай справай. Крапіва. Краем лёсу паляцела задорыстае водгулле, прыціхла, а потым павярнула назад, бегучы другім краем лесу, і нарэшце заціхла на яго заломе. Колас.
3. Далучае групы слоў і сказы, якія ўдакладняюць, развіваюць або паясняюць выказаную думку. Доўгія дні, а часта засаб і ночы, прастойвала.. [Стэпа] за працаю, не адгінаючы спіны. Гартны. Спачатку былі толькі казкі, з вечна шчаслівым канцом, вечнай перамогай дабра, пасля пайшла суровая, а падчас прыгажэйшая за казкі жыццёвая праўда. Брыль. Стрымала мяне пошта дальняя. Мяжа-граніца, а перад усім Я не асмеліўся пасланне прывітальнае Слаць з асабістым клопатам сваім. Танк.
// Далучае ўстаўныя сказы і словазлучэнні. Каля Нёмана — а ён тут быў блізка — пачулася песня. Колас. Ратавала атрад усё-такі дарога. Мясцовыя навакольныя жыхары з году ў год, а можа і з веку ў век, вобмацкам пратапталі яе, абмінаючы дрыгвяныя мясціны. Пестрак.
// У гэтым жа значэнні ўжываецца для далучэння сказаў і членаў сказа, якія даюць дадатковую ацэнку сказанаму. Любяць край за бярозы, за месяц, за восені дзіўныя, А тым больш яго нам як, скажы, не любіць: Калі нівы і рэкі, палотны азёр пераліўныя, Калі песні, што б'юць жывой сілай крыніц, Нам гавораць аб долі сярмяжнай аратага. Танк. Вы яго [Базыля Трайчанскага] напэўна не ўсе ведаеце. А шкада: чалавек ён нішто сабе, настаўнік і грамадскі дзеяч. Колас. Няўдача не пахіснула намеру чалавека. У яго яшчэ ставала сілы, а больш, чым сілы, было жадання — жадання дабрацца да дарогі. Быкаў.
4. Па сувязі з папярэдняй думкай далучае сказы з адценнем супастаўлення, у якіх раскрываецца або высвятляецца сутнасць сказанага. Млыны даюць арцелі зваротныя сродкі, а гэта мае вялікае значэнне ў гаспадарцы. Скрыган. [Волечка Райтовічу:] — Ты нарэшце здагадаўся, а дзе ж раней твой розум быў? Чорны.
// У спалучэнні са словам “таму” далучае сказы і члены сказа з прычынна-выніковым адценнем. У хаце было душна, а таму мне вельмі не хацелася сядзець дома. Бядуля.
5. Ужываецца пры нечаканым пераходзе да другой думкі або тэмы выказвання (у мове адной асобы або дыялогу). [Зося:] — Няхай ладзяць, а што там такое. [Шура] не кепская дзяўчына, не дурная. Крапіва. Ніколі не думаў [Нічыпар], што гэты.. гультай [Гарасім] так рана ўстае, а тут на табе: ён ужо з кошыкам па садзе ходзіць. Чарнышэвіч.
6. Ужываецца ў пачатку рэплікі, якой пачынаецца гутарка. — Дзень добры ў хату! — прывітаўся адзін з мужчын. — А ў цябе, Астап, няйначай госці, пазнаём нас. Лынькоў.
◊ А то, злучн. 1) супраціўны, а) Іначай, у адваротным выпадку. [Наталля:] Ах, вось што! Я гэтага не ведала, а то раней бы прыйшла. Крапіва. [Сарока:] — Пакідай араць, а то гужы парэжу! Лобан, б) Аказваецца, на самай справе, усяго толькі. Каб хоць рэчка была,.. а то ж равок.. і толькі. Брыль. [Юрка:] — Каб..[цётка] цябе набіла, дык тады б нядобра было, а то сказала, а ён ужо і думае ліха ведае што. Чорны. 2) прычынны. Таму што, бо. [Марцін:] — Ідзі, далажы... І няхай прышлюць змену, а то мы памерзлі. Пестрак. Хоць бы ветрык дыхнуў, а то наўкола, як у гаршку, горача і ціха. Гроднеў. 3) далучальны. а) Далучае сказы і члены сказа, якія ўдакладняюць, развіваюць або паясняюць папярэднюю думку (часта ў спалучэнні са злучнікам “і”). Усе сходы, якія.. [Драбняку] даводзілася праводзіць у жыцці, раптам адзін за адным, а то і ўсе адразу, усплывалі ў памяці. Кулакоўскі. Змрокам, а то і пазней, хлопцы па адным збіраліся дадому. Лобан. [Доктар:] — Заўсёды трэба берагчыся. А то ў вас робіцца так — калі сёння здароў, дык і заўсёды, думаецца, так будзе. Чорны. б) Ужываецца пры нечаканым пераходзе да другой думкі (у мове адной і той жа асобы). Ніколі яшчэ Закружжа не ўпраўлялася так хутка з сенакосам. А то на табе: скасілі ўсе сенажаці, застагавалі сена, ды яшчэ выдаўся вольны час. Асіпенка. в) Ужываецца ў мове адной і той жа асобы пры адмове ад папярэдняй просьбы, згоды або нязгоды. [Маці:] — Ты, Міколка, па Вольку схадзіў бы. А то няхай лепш заўтра. Брыль. — Добра, — адказаў бібліятэкар. — А то пачакайце, я запішу. Пальчэўскі. г) Разам з пытальнымі займеннікамі і займеннымі прыслоўямі ўтварае спалучэнні, якія выкарыстоўваюцца ў якасці сцвярджальных адказаў на папярэднія пытанні. — І ўсё гэта раскарчавалі людзі? — акінуў вачыма Яўхім. [Васіль Кузьміч:]— А то хто ж. Пальчэўскі. — Дзе ты ўзяў? — падазрона спытала Святланка. [Сярожка:] — Назбіраў, а то дзе ж яшчэ. Васілёнак. д) Ужываецца пры ўгаворванні, пажаданні. [Камандуючы:] — А можа, вам цяжка будзе камандаваць? Вы, здаецца, ранены? А то падлячыліся б. Крапіва. 4) пералічальна-размеркавальны. Або, ці. Унук мала калі і плакаў на руках у дзеда, цягнуў пакрысе соску, калі не спаў, а то вучыўся смяяцца і вылузваць з пялёнак ногі. Кулакоўскі.
А не то (дык), злучн. супраціўны. Тое, што і “а то” (у 1 знач.). [Рыгор:] — Уцякай, а не то страляць пачнуць. Мурашка.
@а/33, часціца. 1.пытальная. а) Ужываецца як пытальны водгук на зварот або пры перапытванні недачутага. — Ігнат Андрэеевіч, — паклікаў.. [Максім] шэптам, нясмела. — А-а? Шамякін. — Гэй, уставай! — штурхнуў.. [Віктар] Мірона. — А? Чаго? — Выклікаю цябе на спаборніцтва? — А? Што? Маўр. б) Ужываецца як пытанне, якое патрабуе адказу або пацвярджэння. [Карніцкі:] — Скажыце, таварыш Лазарэвіч, а сучасны кароўнік, галоў так на сто пяцьдзесят, вы можаце спланаваць з падвеснымі пуцямі, з аўтапаілкамі і сіласнай вежай? А-а? Паслядовіч.
2.пабуджальная. Ужываецца пры паўторным звароце з мэтай прыцягнуць увагу. [Астап:] — Максімка, а Максімка... уставай: нам пісьмо ёсць. Чорны. Сонечны Зайчык туліўся. да мяне, каб не званіць зубамі і шаптаў: — Уладак! А, Уладак? Ты спіш? Брыль.
@а/44, выкл. 1. перадае прыпамінанне, пазнаванне, здагадку, здзіўленне. — Здароў, Каўтун! — А, Андрэй, вось не пазнаў, браце, цемень, бачыш. Лынькоў. [Зоська:] А! Як відненька! А я думала, што ўжо ночка наступіла. Купала. [Юрка:] — Юзік, што гэта за уланы? — Салдаты гэтакія. — А-а, салдаты!? Чорны.
2. Перадае прыкрасць, абурэнне, пагрозу, зларадства. — А, пакінь ты, — замахала.. [Аўдоля] рукамі на Шуру. Крапіва. — А-а-а-а!.. Дык ты хаваць і маніць... — падбег да.. [Сяргея] адзін з белагвардзейцаў. — Ты гэтак?! Нікановіч.
3. Перадае жах, адчай, боль і пад. — А-а, — закрычаў, душачыся слязьмі.. [Валодзька], — вазьміце! Мележ. — А-а-а, — чуваць раптам ціхі стогн. Брыль.
4. Перадае ўзмацненне эмацыянальнай выразнасці выказвання. — А таварышок, а паночак, а залаценькі, а не карайце ж вы хаця моцна яго [Сяргея], — загаласіла Рыпіна. Крапіва.
@а/55, прыназ. з М. Спалучэнне з прыназоўнікам “а” выражае:
Часавыя адносіны Ужываецца, каб паказаць дакладны або прыблізны час дзеяння.
Мы пайшлі ў поле а вясне. Куляшоў. Васіль Іванавіч выехаў з сяла а самай поўначы. Лынькоў. Гадзіне а дзевятай раніцы.. [Насця і Мікалай] падышлі да Ласінага. Шамякін.
@а.../11 (а таксамааб..., аб'..., аба...). прыстаўка. Абазначае: 1) пашырэнне дзеяння на ўсю паверхню прадмета, накіраванасць яго вакол або па краях прадмета: агарадзіць, агледзець, абяліць, акарыць, атынкаваць, ахапіць, акаваць, ахінуць, абпаліць, аб'ехаць, абабіць; 2) накіраванасць руху міма прадмета, абмінанне яго: абысці (лужыну), абагнуць (балота) ; 3) ахоп дзеяннем многіх асоб, прадметаў, пашырэнне дзеяння на ўсе прадметы, на ўсіх асоб: абабегаць (усе хаты), адарыць, абдзяліць (падарункамі); 4) празмернасць якога-н. дзеяння: аб'есціся, абпаіць, абкарміць; 5) перавагу над кім-, чым-н. пры выкананні дзеяння: абагнаць, апярэдзіць: 6) (з часціцай -ся) наяўнасць недахопу, памылкі ў дзеянні: агаварыцца, абмовіцца; 7) забеспячэнне чым-н. у працэсе дзеяння: абвадніць, аблясіць (сухія стэпы), аснасціць, абдзернаваць; 8) ператварэнне ў каго-, што-н., станаўленне кім-н., наданне якіх-н. уласцівасцей, якасцей (у выніку дзеяння): аграмадзіць, ашчаслівіць, ажаніць, ажывіць, абрадаваць; 9) дасягненне выніку дзеяння, стану: адзічэць, адубець, аўдавець, абрыдзець, апасці, асесці, ажывіцца, аблезці.
@а.../22 (а таксамаан...), прыстаўка. Абазначае адсутнасць прыметы, уласцівасці, паказанай у асноўнай частцы слова (без прыстаўкі): амаральны, апалітычнасць, алагічны, анаэробы.
@аазіс, -а, м. Месца сярод пустыні з крыніцай і расліннасцю вакол яе. У поўдзень да нас міражы падступалі: Зялёны аазіс у моры пяскоў. Звонак.
// перан. Аб чым-н., што з'яўляецца прыемным выключэннем на агульным шэрым фоне. Культурны аазіс. [Грэч. oasis з егіп.]
@аазісны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аазіса. Аазісная расліннасць.
@аб, прыназ. з В. і М. Спалучэнне з прыназ, “аб” выражае:
Аб'ектныя адносіны
1.з В. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, з якім хто-, што-н. збліжаецца, сутыкаецца ў працэсе руху, дзеяння. Дождж б'ецца аб хвалі ракі. Багдановіч. Ледзь не шаргануўшыся аб рукаў Віктаравага шыняля, прайшоў са старшынёй Шандыбовіч. Кулакоўскі. Васілька аж паморшчыўся ад болю, да таго нылі ногі, збітыя аб пнёўе, аб вузлаватыя карэнні дрэў на лясных сцяжынках, паколаныя аб хваёвыя шышкі, сухую ігліцу. Лынькоў.
// У прыслоўных спалучэннях паказвае на ўзаемадзеянне паміж прадметамі. Цяпер.. [галіны] застылі нерухома, але, калі вецер праходзіць над лесам, яны пачынаюць церціся адна аб другую і глуха скрыпець. Колас.
2.з М. Паказвае на прадмет гаворкі, думкі, пачуцця. Іван сумуе аб працы, сумуе аб каласах жытніх на сваёй паласе, аб заліўных сенажацях, аб дзецях-румзах. Лынькоў. Як аб табе чуюць, так аб табе і мяркуюць. Прыказка.
3.з М. Паказвае на прадмет харчавання. Аб адной вадзе сыт не будзеш. Прыказка. Абмалаку ног не павалаку. Прыказка.
Часавыя адносіны
4.Разм. Паказвае на адрэзак часу, у межах якога завяршаецца дзеянне. Вярнуўся з горада аб адзін дзень. □ Дзяўчына аб раз не паверыла воку. Броўка.
@аб..., прыстаўка (гл.а...1).
1. Ужываецца замест “а...1”: 1) перад галоснымі: абысці, абыграць, абымшыць, абумовіць, абучыць, абярнуцца; 2) у некаторых выпадках перад зычнымі: абняць, абдумаць, абвешаць, абвесці, абжаць.
2. Ужываецца ў некаторых выпадках нароўні з прыстаўкай “а...1” перад зычнай: абгарадзіць, абкарыць, абпаліць, абкантаваць, (параўн. агарадзіць, акарыць, апаліць, акантаваць).
3. Ужываецца для ўтварэння дзеясловаў са значэннем прычыніць страту каму-н. у працэсе дзеяння: абважыць, абмераць, аблічыць, абхітрыць.
4. Ужываецца для ўтварэння дзеясловаў са значэннем не ўлічыць, абысці каго-, што-н. пры размеркаванні чаго-н.: абдзяліць, абмінуць.
@аб'..., прыстаўка (гл.а...1). Ужываецца замест “а...1”, “аб...” перад галоснымі “е”, “ё”, “і”, “я”: аб'есці, аб'ём аб'інець, аб'явіць, аб'яднаць.
@аба, прыназ. з М. Ужываецца ў спалучэннях аба мне і (радзей) аба ўсім (ўсёй, ўсіх). [Зося:] - Што аба мне пытаць: не хочацца нават і ўспамінаць нічога. Гартны. [Міхал:] - Яшчэ не дал[ей], як пазаўчора, Са мною гутарыў, смяяўся [ляснічы] І аба ўсім мяне пытаўся. Колас.
@аба..., прыстаўка (гл.а...1). Ужываецца замест “а...1” і “аб...”: 1) перад збегам зычных: абабраць, абагнаць, абазваць, абазначыць; 2) перад зычнымі “б”, “п” з наступным апострафам ('), а ў некаторых выпадках і без яго: абаб'ю, абап'ю, абабіць, абаперціся.
@абабак, -бка, м. Ядомы грыб з губчастай пад нізам буравата-шэрай шапкай на высокай тонкай ножцы; падбярозавік, бабка.
@абабегаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Тое, што і абабегчы (у 3 знач.), з адценнем паўторнасці дзеяння. Аднаго разу.. [малады чалавек] даў нават соценную паперку, і Тані прыйшлося абабегаць увесь тэлеграф, каб размяняць гэтыя грошы. Васілёнак.
@абабегчы, абягу, абяжыш, абяжыць; абяжым, абежыце; абягуць; пр. абабег, -ла; заг. абяжы; зак., каго-што. 1.без дап. Бягом зрабіць круг вакол чаго-н. Абабегчы вакол дома. 2. Бегучы ў абход, абмінуць каго-, што-н. [Гітлеравец] выскачыў, абабег хлеў, прабег трохі наперад па цаліку, спыніўся і — застрачыў з аўтамата. Лупсякоў.
3. Паспешліва наведаць усе або розныя месцы. [Чалавек] старанна пагаліўся, выпрасаваў касцюм, потым абабег усе магазіны ў пошуках нейкага адмысловага падарунка. Асіпенка.
4.перан. Хутка распаўсюдзіцца, стаць вядомым усім. Чутка пра незвычайны ўраджай з аднае бульбіны ў той жа вечар абабегла ўвесь калгас. Якімовіч.
@абабіты, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абабіць.
2.у знач. прым. З пашкоджаннямі на паверхні, драпінамі, шчарбінамі; абшарпаны. Між голых сцен, несамавітых, Такіх панурых, абабітых, Астаўся стол адзін на месцы. Колас.
@абабіцца/1, -блюся, -бішся, -біцца; зак. Разм. 1. Пераняць некаторыя жаночыя рысы характару (пра мужчыну).
2. Перастаць сачыць за сабою, апусціцца, агрубець (пра жанчыну).
@абабіцца/2, -б'юся, -б'ешся, -б'ецца; -б'ёмся, -б'яцеся; зак. 1. Аказацца пашкоджаным; адбіцца, адпасці (пра тынк і пад.).
// Пашарпацца, знасіцца па краях (пра адзенне).
2.перан. Прывыкнуць да чаго-н., перастаць заўважаць дрэннае, ацярпецца. [Галубіцкі:] За сваю бытнасць я прывык ужо да праборак, абабіўся. Сабаленка.
@абабіць, -б'ю, -б'еш, -б'е; -б'ём, -б'яце; зак., каго-што. 1. Удараючы, прымусіць адпасці што-н. Абабіць яблык. Абабіць расу. □ [Апанас] абабіў попел з папяросы і скрывіўся ад дыму. Пестрак.
// Удараючы, ачысціць ад чаго-н. Неўзабаве.. [Чарнавус] павольна адчыніў дзверы ў сенцы, па зімняй прывычцы абабіў аб падлогу боты. Кулакоўскі.
// Абмалаціць. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба. Абабіць цапамі ўсю збажыну нялёгка. Чарнышэвіч.
2. Пашкодзіць паверхню чаго-н., прымусіць адпасці. Абабіць палец. Абабіць тынк. // Абнасіць з краёў вопратку. Абабіць рукавы. 3. Прыбіць, пакрыўшы, абцягнуўшы чым-н. Абабіць дзверы дэрмацінам. □ [Дзеці] укапалі слупкі, абабілі аполкамі, навазілі з саўгаснай гантарэзкі пілавіння. Пальчэўскі.
4. Зрабіць прыгодным для язды. Абабіць дарогу. ◊ Абабіць капейку — зарабіць грошай. [Ціток:] — Сваю ж гаспадарку кідаеш, каб хаця капейку якую абабіць. Лобан.
@абабраны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абабраць.
@абабрацца, абяруся, абярэшся, абярэцца; абяромся, аберацеся; зак. 1.каго-чаго; толькі з адмоўем. Разм. Пра немагчымасць пазбавіцца каго-, чаго-н., справіцца з чым-н. Не абабрацца клопату, бяды. □ Мала часу асталося да вяселля, і працы не абабрацца. Гартны.
2. Вылучыцца, вызначыцца, знайсціся. Тры гаспадары сядзелі ва сталом і гаварылі аб пчолках. Галоўным бортнікам абабраўся Доўба. Колас.
// Узяцца, падахвоціцца. [Адзін з паляўнічых:] - Ну, ці знойдзецца стралец, Хто галінку зніжа куляй?. Вось адзін з іх абабраўся, Стрэліў — дуб той захістаўся. Колас.
@абабраць, абяру, абярэш, абярэ; абяром, абераце; заг. абяры; зак., каго-што. 1. Зняць плады з дрэва, куста і пад. Абабраць яблыкі. Абабраць маліны. // Вызваліць ад пладоў. Абабраць яблыню. Абабраць сад. // Пазнімаць рукамі што-н. з чаго-н. Моніч, абабраў з плашча салому, што начаплялася ў брычцы. Бажко.
// Сабраць што-н., беручы жменямі, зграбаючы ў што-н. Абабраць муку з пода. Абабраць рой у раёўню. 2. Абакрасці, абрабаваць каго-н. ці абабраць што-н. ашуканствам, пазабіраць што-н. у каго-н. [Андрэй:] — Паны вязуць нарабаванае дабро... Сялян нашых абабралі... Чарот.
3.Разм. Пасля пошукаў спыніцца на чым-н., выбраць каго-, што-н. Абабраць месца для маёўкі. Абабраць спосаб жыцця. □ З паклонам і павагай [жаніхі] будуць прыязджаць у яе [Эльзы] маёнтак, і яна абярэ сабе самага знатнага і прыгожага. Шчарбатаў.
4. Абрэзаць, зняць лушпінне з чаго-н. Абабраць бульбіну. Абабраць апельсін. ◊ (Абабраць) да ніткігл. нітка.
Абабраць як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).
@абавязак, -зку, м. Тое, што хто-н. павінен выконваць у адпаведнасці з грамадскімі або асабістымі патрабаваннямі. Усеагульны воінскі абавязак. Пачэсны абавязак. Пачуццё абавязку. Правы і абавязкі грамадзян. □ Воінская служба ў радах Узброеных Сіл СССР — ганаровы абавязак савецкіх грамадзян. Канстытуцыя СССР. [Жлукта:] Прыбыўшы ў ваш горад, я палічыў абавязкам засведчыць вам сваю пашану. Крапіва.
// звычайна мн. (абавязкі, -аў). Сукупнасць спраў або даручэнняў, ускладзеных на каго-н. і абавязковых для выканання. Выконваць абавязкі. Ускласці абавязкі. □ Свае старшынскія абавязкі Люба здала Міхалу. Васілевіч.
◊ Несці абавязкігл. несці.
@абавязаны, -ая, -ае.
1.Часцей у знач. вык. з інф. Які мае што-н. сваім абавязкам, павінен што-н. выканаць. Успомніў [Піліпчык] самы суровы загад дзядзькі Астапа: усё, што знойдзе ён у лесе ці дзе на полі, абавязаны адразу ж яму паказаць. Лынькоў.
2.каму-чаму. Які знаходзіцца ў даўгу перад кім-н. Я з маленства табе абавязаны Сэрцам чыстым і светлай душой. Астрэйка.
@абавязацельства, -а, н. 1. Абяцанне або дагавор, якія патрабуюць абавязковага выканання ад таго, хто іх дае. Узяць на сябе абавязацельства. Абавязацельствы перад дзяржавай. Сацыялістычныя абавязацельствы. □ Частка нашых кадраў усё яшчэ не разумее простай ісціны, што любыя ўскладненні ні ў якім выпадку не знімаюць адказнасці за выкананне планаў і абавязацельстваў. Машэраў.
2. Грашовы пазыковы дакумент. Пазыковае абавязацельства.
@абавязацца, -вяжуся, -вяжашся; -вяжацца; заг. абавяжыся; зак. Узяць на сябе абавязацельства. Асобныя калгасы пры значным расшырэнні пасеваў ільну абавязаліся дасягнуць яшчэ вышэйшых ураджаяў. “Звязда”.
@абавязаць, -вяжу, -вяжаш, -вяжа; заг. абавяжы; зак., каго. Патрэбаваць ад каго-н. што-н. выканаць; ускласці на каго-н. якія-н. абавязкі. [Страмілін:] Я прапаную абавязаць галоўнага, інжынера прыняць усе захады, каб канструкцыя была палепшана як мага хутчэй. Крапіва.
@абавязвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абавязацца.
2.Зал. да абавязваць.
@абавязваць, -аю, -аеш, Незак. да: абавязаць.
@абавязкова, прысл. Безумоўна, немінуча, няўхільна. Людзі кажуць: калі поле крадзе, То абавязкова бачыць лес. Непачаловіч.
@абавязковасць, -і, ж. Уласцівасць абавязковага. Абавязковасць працы для ўсіх працаздольных членаў грамадства.
@абавязковы, -ая, -ае.
1. Які безумоўна трэба выконваць. Абавязковая ўмова. Абавязковая пастанова. // Які патрабуецца ў заканадаўчым парадку. Усеагульнае абавязковае навучанне. 2. Які заўсёды павінен быць, заўсёды прысутнічае. Абавязковы экземпляр. □ У п'есах Марцінкевіча важная роля адводзіцца куплету, які раней быў абавязковай прыналежнасцю вадэвіля. Ярош.
@абагавіць, -гаўлю, -гавіш, -гавіць; -гавіце; зак., каго-што. Тое, што і абогатварыць.
@абагаўленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абагаўляць — абагавіць.
@абагаўлёны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абагавіць.
@абагаўляцца, -яецца; незак. Зал. да абагаўляць.
@абагаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да абагавіць.
@абагаціцца, -гачуся, -гацішся, -гаціцца; зак. 1. Стаць багатым, разбагацець.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць багацейшым на якое-н. рэчыва (пра глебу, руду, мінералы і пад.). Глеба абагацілася азотам.
@абагаціць, -гачу, -гаціш, -гаціць; зак., што. Спец. Палепшыць якасць чаго-н., зрабіць багацейшым яго змест, уносячы ці выдаляючы пэўнае рэчыва, састаў і пад. Абагаціць руду.
@абагачальнасць, -і, ж. Спец. Здольнасць абагачацца (пра карысныя выкапні).
@абагачальнік, -а, м. Спец. 1. Рэчыва, састаў і пад., якія паляпшаюць якасць глебы, руды, мінералаў і пад.
2. Спецыяліст па абагачэнню выкапняў.
@абагачальны, -ая, -ае. Спец. Які служыць для абагачэння выкапняў. Абагачальная фабрыка.
@абагачацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абагаціцца.
2.Зал. да абагачаць.
@абагачаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абагаціць.
@абагачэнне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абагачаць — абагаціць і абагачацца — абагаціцца.
@абагнаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абагнаць.
@абагнацца, абганюся, абгонішся, абгоніцца; заг. абганіся; зак. (звычайна з адмоўем “не”). Абараніцца ад каго-н., хто назойліва спрабуе напасці (часцей пра жывёл, насякомых). Не абагнацца ад сабак. (У беспрыназоўнікавых канструкцыях з адмоўем выступае таксама ў значэнні мноства). У лесе камароў— не абагнацца.
@абагнаць, абганю, абгоніш, абгоніць: заг. абгані; зак., каго-што. 1. Выперадзіць, рухаючыся хутчэй. Якраз у гэтым месцы калону абагналі грузавікі, напакаваныя вайсковай маёмасцю. Чорны.
// Вырасці большым, вышэйшым за каго-, што-н. на працягу аднаго і таго ж часу. [Мятлічка] ростам абагнала ўсіх. Грамовіч.
// перан. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім-, чым-н. Абагнаць таварыша ў вучобе. 2. Сагнаць каго-н. адкуль-н. (звычайна пра насякомых, птушак). Абагнаць мух. 3. З дапамогай плуга-акучніка абгарнуць зямлёю радкі бульбы, буракоў і пад. Праязджаючы на сваё поле, [Мікуць] кожны дзень бачыў, як наўздзіў расла ў градусах калгасная бульба. Абагналі яе добра з гэтага боку. Чорны.
4. Зняць, садраць. Абагнаць кару. 5. Прагнаць каго-н. вакол чаго-н.
◊ Абагнаць (раннюю) расу — устаць вельмі рана, на золку.
@абагнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абагнуць.
@абагнуцца, -гнуся, -гнешся, -гнецца; -гнёмся, -гняцеся; зак. Абвіцца вакол чаго-н.
@абагнуць, -гну, -гнеш, -гне; -гнём, -гняце; зак. 1. Абысці кругом, пайсці ў абход чаго-н. [Сымон] абагнуў сядзібу пана Між ярыны і жытніх лаў. Колас. Вось яшчэ паўцыферблата Абагнула стрэлка. Гілевіч.
2. Згінаючы што-н., абкруціць вакол чаго-н. Абагнуць кавалак дроту вакол слупа.
@абагравальнік, -а, м. Прылада для абагравання. Электрычны абагравальнік.
@абагравальны, -ая, -ае. Які служыць для абагравання. Абагравальная ўстаноўка. Абагравальная камера.
@абаграванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абаграваць — абагрэць і абагравацца — абагрэцца.
@абагравацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абагрэцца.
2.Зал. да абаграваць.
@абаграваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абагрэць.
@абагрэты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абагрэць.
@абагрэў, -грэву, м. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абаграваць — абагрэць і стан паводле знач. дзеясл. абагравацца — абагрэцца.
@абагрэцца, -грэюся, -грэешся, -грэецца; зак. Пабыўшы ў цяпле, пазбавіцца адчування холаду; сагрэцца. Зося села на край гаспадарскай печы абагрэцца. Чорны.
@абагрэць, -грэю, -грэеш, -грэе; зак., каго- што. Зрабіць цёплым, сагрэць што-н. Абагрэць рукі. □ Сёння я незвычайна радасны, Ну, не хлопец - усмешка адна: Цеплынёю дваццаціградуснай Абагрэла мяне вясна. Бураўкін.
@абагуленасць, -і, ж. Якасць, уласцівасць абагуленага.
@абагулены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абагуліць.
2.у знач. прым. Які ў працэсе калектывізацыі з прыватнага, індывідуальнага ператварыўся ў грамадскі, калектыўны. Абагуленая жывёла.
@абагуліцца, -ліцца; зак. Разм. Стаць абагуленым.
@абагуліць, -лю, -ліні, -ліць; зак., што. Зрабіць асабістае, уласнае (сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб'екты і пад.) калектыўным, грамадскім. Абагуліць зямлю. Абагуліць маёмасць. □ [Мікіта:] — Не гневайся, бабка. А калгас будзе. Абагулім тваю карову, авечку, свінню з парасятамі. Колас.
@абагульванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абагульваць — абагуліць.
@абагульвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абагуліцца.
2.Зал. да абагульваць.
@абагульваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абагуліць.
@абагульненасць, -і, ж. Якасць, уласцівасць абагульненага. Абагульненасць вобразаў. Абагульненасць вывадаў.
@абагульненне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абагульняць — абагульніць.
2. Агульны вывад, правіла, заснаваныя на вывучэнні асобных фактаў, з'яў. Шырокія абагульненні. Схільнасць да абагульненняў.
@абагульнены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абагульніць.
@абагульніцца, -ніцца; зак. Стаць абагульненым.
@абагульніць, -ню, -ніш, -ніць. Зак. да абагульняць.
@абагульняцца, -яецца; незак. 1.Незак. да абагульніцца.
2.Зал. да абагульняць.
@абагульняць, -яю, -яеш, -яе; незак., што. 1. Знаходзіць агульнае ў розных думках, фактах, выказваннях і на падставе гэтага рабіць вывад. Трэба вучыць маладога аўтара абагульняць факты і рабіць з іх пэўныя філасофскія вывады. Чорны.
// Знаходзіць што-н. вартае пераймання ў дзейнасці розных людзей, прадпрыемстваў, устаноў і рабіць гэта здабыткам усіх. Абагульняць вытворчы вопыт. // Пераносіць рысы адной з'явы на ўсе падобныя ёй.
Навошта абагульняць. 2. Назіраючы за пэўнай катэгорыяй людзей, знаходзіць характэрнае і на падставе гэтага ствараць мастацкі вобраз; тыпізаваць.
Пісьменніку трэба ўмець абагульняць жыццёвыя з'явы і факты ў мастацкіх вобразах і іх узаемаадносінах. 3. Аб'ядноўваць, злучаць у нешта адзінае. Абагульняць напевы адзінай мелодыяй.
@абаджгацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Апячыся (крапівою).
@абаджгаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Разм. Скусаць, пакусаць (пра пчол, аваднёў і інш.); апячы (крапівою).
@абадзьмуць, -му, -меш, -ме; -мём, -мяце; зак., каго-што. Разм. Ачысціць, сагнаць што-н. зверху струменем паветра. Вецер абадзьмуў расу.
@абадковы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абадка.
@абаднецца, -днеецца, безас., зак. Разм. Тое, што і ўднець. Раніцы зімою, калі світае як не пад самы полудзень, заўсёды бываюць дужа доўгія — часам нават здаецца, што гэтая шэрая цемень ніколі не абаднеецца. Сіпакоў.
@абадок, -дка, м. 1.Памянш, да вобад; невялікі абруч або паўкруг, які ахоплівае што-н. [Гаўрусь Каляда] адамкнуў вялізны замок, выняў абадок са скабы, і скрыпучая палавіна гуменных варот адчынілася. Брыль.
2. Аблямоўка, вузкая палоска, якая акаймоўвае што-н. Вецер зусім сціх, а з-за лесу пачала выпаўзаць шэра-сіняя хмара, акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца. Грахоўскі.
@абадочны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да вобада, мае форму вобада.
○ Абадочная кішкагл. кішка.
@абадранец, -нца, м. Разм. Той, хто ходзіць у падраным, зношаным адзенні; басяк, валацуга. Блецька раз прыгледзеўся, што той[Гальвас] у нейкага абадранца выйграў у карты грошы. Чорны.
@абадранка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж.Разм. Жан. да абадранец.
@абадраны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абадраць.
2.у знач. прым. Падраны, пашарпаны. Аадусяго пакоя, ад абадраных сцен, аблупленай столі, разбітай шыбы ў акне аддае холадам, пустэчай. Галавач.
// У зношаным, падраным адзенні. Ледзь брыдзе па вуліцы шэрынатоўпабадраных, дашчэнту знясіленых людзей. Васілевіч.
@абадрацца, абдзяруся, абдзярэшся, абдзярэцца; абдзяромся, абдзерацеся; зак. 1. Аблупіцца (пра кару дрэва).
// Пашкодзіць сабе скуру , пакрыць паверхню чаго-н. Драпінамі. — Пакурым, — яшчэ ўсё спакойна вырашыў Максім, — а потым усцягнем свой карабель на гэтыя клавішы. Вось толькі смала са дна абдзярэцца. Брыль.
2.Разм. Знасіць усю вопратку, абутак.
@абадраць, абдзяру, абдзярэш, абдзярэ; абдзяром, абдзераце; зак., каго-што. 1. Здзерці з усіх бакоў, з усёй паверхні чаго-н. верхні слой, пакрыццё і пад.; абдзерці. Абадраць кару. □ Да абеду гумно абадралі: свіцілася голае — сохамі, кроквамі, рабрынамі жэрдак Мележ.
// Падрапаць руку, твар і пад. Драпануў Вараны ў кусты направа, абадраў аб каравы пень на баку скуру і залапатаў капытамі ўніз, к рэчцы. Чорны.
2.перан. Разм. Тое, што і абабраць (у 2 знач.).
◊ Абадраць (абдзерці, абабраць, аблупіць) як ліпку — адабраць усё начыста, аграбіць.
Айда, мурзатыя, на працу! Што? Яны мяне хутка абдзяруць, як ліпку! Лынькоў.
Абадраць як сідараву казу — абадраць, абабраць поўнасцю, цалкам.
А Мікіцёнак учора каня купіў у Даўгінаве, але кульгавы, падла, і Мікіцёнак усунуў сорак рублёў цыгану, чорту лысаму. Абадралі як сідараву казу. Бядуля.
@абадыгл. вобад.
@абажур, -а, м. Каўпак, які надзяецца на лямпу, каб засцерагчы вочы ад моцнага святла або каб прыдаць святлу пэўную афарбоўку. На стале гарэла лямпа пад светлым абажурам і ляжала разгорнутая кніга, якую чытаў настаўнік. Колас.
[Фр. abat-jour.]
@абажурны, -ая, -ае. Які мае дачыненні да абажура. Абажурны шнур.
@абазваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абазваць.
@абазвацца, абзавуся, абзавешся, абзавецца; абзавёмся, абзавяцеся; зак. Падаць голас; адазвацца, адгукнуцца, адклікнуцца; аддацца рэхам. Мужчына падняўся за сталом, абапёрся на яго абедзвюма рукамі і чакаў, пакуль хто з прысутных абзавецца на яго пытанне. Галавач. У падпечку заспяваў певень. Недзе за сцяною следам за ім абазваўся другі. Чорны. Гукні на лес, то і лес абзавецца. Прыказка.
// Даць знаць пра сябе пісьмом ці якім іншым спосабам.
@абазваць, абзаву, абзавеш, абзаве; абзавём, абзавяце; зак., каго. Назваць непрыстойным або зневажальным імем; даць каму-н. мянушку. [Палашка:] — Ён [дзед Аўсей] мяне за-а-ціркай абазваў. Лынькоў.
@абазінгл. абазіны.
@абазінкагл. абазіны.
@абазінскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абазінаў.
@абазіны, -аў; адз.абазін, -а, м.,абазінка, і, ДМ -нцы; мн. абазінкі, -нак; ж. Народ, які жыве ў Карачаева-Чэркескай аўтаномнай вобласці.
@абазнавацца, -знаюся, -знаешся, -знаецца. Незак. да абазнацца.
@абазнацца, -знаюся, -знаешся, -знаецца; зак. 1. Памыліцца, палічыўшы каго-н. за другога, што-н. за другое. [Люба:] — Мне таксама здалося, быццам ён [Пятро Расчэня] прыехаў. Толькі я думала, што абазналася. Асіпенка.
2. Пазнаёміцца, звыкнуцца з чым-н. Пятрусь каля трох месяцаў папрацаваў падручным,.. абазнаўся з варштатам і станкамі. Гартны.
@абазначаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абазначыць.
@абазначацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абазначыцца.
2.Зал. да абазначаць.
@абазначаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абазначыць.
@абазначваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абазначыць.
@абазначыцца, -чыцца; зак. Зрабіцца прыкметным; акрэсліцца. Мужчыны пакрочылі да другога берага, ля якога ўжо.. абазначылася цёмная палоска не то мокрага снегу, не то вады. Курто.
// Зрабіцца адчувальным, наяўным. У сакавіку абазначыўся надыход вясны.
@абазначыць, -чу, -чыні, -чыць; зак., каго-што. 1. Памеціць што-н., зрабіць знак на чым-н. Абазначыць на карце горы карычневай фарбай, нізіны— зялёнай. 2. Зрабіць выразным, акрэсленым, бачным. Худзізна рэзка абазначыла скулы. 3. Паказаць, абмаляваць галоўныя рысы якой-н. асобы або з'явы. Абазначыць рысы характару героя.
@абазначэнне, -я, н. 1.Дзеянне паводле дзеясл. абазначаць-абазначыць (у 1 знач.).
2. Знак, метка і пад., з дапамогай якіх што-н. абазначана. Умоўныя абазначэнні. Лікавыя абазначэнні.
@абак, -а, м. Спец. Верхняя частка галоўкі калоны звычайна ў форме чатырохвугольнай пліты.
[Ад грэч. abax (abakos) — стол, лічыльная дошка.]
@абакрадзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абакрасці.
@абакрасці, -краду, -крадзеш, -крадзе; зак., каго-што. Тайна забраць чужое; зрабіць пакражу.
// перан. Несумленным спосабам пазбавіць каго-н. якіх-н. духоўных каштоўнасцей. І калі яшчэ не пакаралі — Пакараем той крывавы зброд, Тых, што чалавецтва абакралі На мільёны год. Панчанка. Анатоль Сяргеевіч, якога ўсе паважаюць, абакраў яе [Алёнчына] сэрца, забраў нешта дарагое, жаданае. Пянкрат.
@абаламуціць, -мучу, -муціш, -муціць; зак., каго. Разм. Увесці каго-н. у зман.
@абаламучаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абаламуціць.
@абалванелы, -ая, -ае. Разм. Адурэлы, падобны на балвана, з рысамі балвана.
@абалванены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абалваніць.
@абалванець, -ею, -ееш, -ее; Зак. Разм. Здурнець, зрабіцца балваном.
@абалваніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго- што. 1.Разм. Груба, збольшага абчасаць, падрыхтаваць для далейшай апрацоўкі. Абалваніць камень. 2. Абы-як на скорую руку пастрыгчы.
3. Пазбавіць здольнасці думаць, разумець, разважаць.
// Абдурыць, ашукаць.
@абалваньванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абалваньваць — абалваніць.
@абалваньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абалваніць.
@абаліцыянізм, -у, м. Рух за скасаванне рабства неграў, які разгарнуўся ў 18-19 стст. у ЗША, Англіі, Францыі.
[Ад лац. abolitio — скасаванне, знішчэнне.]
@абалона, -ы, ж. 1. Частка даліны ракі, якая ў паводку заліваецца вадою. З захаду.. [зямельны масіў] быў акаймаваны вузкай, у хмызняках, рачулкай, з поўначы — лесам, з поўдня — прылеснай балоцістай абалонай. Хадкевіч.
2. Слой драўніны сасны, што знаходзіцца паміж стрыжнем і карою.
@абалоністы, -ая, -ае. Які мае тоўстую абалону. Сасна — тая дрэнь, можна сказаць. Іншая, абалоністая, і дзесяць год не праліпіць. Ермаловіч.
@абалонка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. 1. Покрыва ў выглядзе шкарлупіны, скуркі (у пладах), тканіны або проста верхні слой чаго-н. Ядзерка арэха захавана пад моцнай абалонкай. Зямны шар мае цвёрдую абалонку — зямную кару. Абалонка аэрастата. // Назва некаторых покрыўных тканак.
Слізістая абалонка. Рагавая абалонка. Сеткавая абалонка. Радужная абалонка. 2.перан. Форма вонкавага выяўлення якога-н. унутранага зместу.
Пад знешняй фантастычнай абалонкай падання мы бачым яе [легенды] рэальную аснову. Івашын.
@абалонне, -я, н. Тое, што і абалона.
@абалонны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абалоны. Абалонныя землі. Абалонныя лугі.
@абалонь, -і, ж. Тое, што і абалона (у 2 знач.).
@абамкнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Пазамыкаць усе ўваходы ў якое-н. памяшканне і інш. Кімберліт [горная народаў піропы [каштоўныя камяні] схавала тайга, абамкнула замкамі скарбніцу. Дубоўка.
@абамлелы, -ая, -ае. Які страціў прытомнасць.
// Анямелы, здранцвелы.
Абамлелы ад страху. □ Гуслі строіць [гусляр] свае, — струны звонка звіняць, Жменяй водзіць па іх абамлелай. Купала.
@абамленне, -я, ж. Стан паводле знач. дзеясл. абамлець.
@абамлець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Страціць прытомнасць. [Панас] змогся, страціў многа крыві і абамлеў ад голаду, холаду і страху. Колас.
// Абмярцвець, анямець, збянтэжыцца ад нечаканага страху, здзіўлення і пад. Вось.. [хлопчык] падышоў зусім блізка і абамлеў ад страху і здзіўлення. Маўр.
2. Аб частках цела — знямець, здранцвець, зацячы. Ад нязручнага сядзення абамлела нага.
@абамшэлы, -ая, -ае. Тое, што і абымшэлы.
@абамшэць, -эе; зак. Тое, што і абымшэць.
@абанемент, -а, М -нце, м. Права на карыстанне чым-н. пэўны час, а таксама дакумент на гэта права. Абанемент у тэатр. [Фр. abonnement.]
@абанементны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абанемента. Абанементная плата. Абанементны канцэрт.
@абанент, -а, М -нце, м. Асоба, якая мае абанемент.
[Ням. Abonnent ад фр.]
@абанентны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абанента. Абанентны аддзел.
@абаненцкі, -ая, -ае. Які ўласцівы абаненту, належыць яму. Абаненцкія месцы ў тэатры.
@абаніраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абаніраваць.
@абаніравацца, -руюся, -руешся, -руецца; зак. і незак. Уст. Набыць (набываць) абанемент. Абаніравацца на чытанне кніг у бібліятэцы.
@абаніраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., каго-што. Уст. Атрымаць (атрымліваць) па абанеменце; набыць (набываць) права карыстання чым-н. на пэўны тэрмін.
@абанкруціцца, -ручуся, -руцішся, -руціцца; зак. Зрабіцца неплацежаздольным даўжніком. Фірма, якой.. [Марцін] дастаўляў свіней, абанкруцілася. Карпюк.
// перан. Пацярпець крах у ідэйных або маральных адносінах.
@абапал.
1.прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. выражае прасторавыя адносіны. Паказвае на размяшчэнне з абодвух бакоў чаго-н. Часам па лесе, што абапал выбоістага шляху, пройдзецца Лясун і засвішча, застогне. Лупсякоў. Над ракою, над лугамі абапал ракі ні клубочка ні каснічка — палоскі туману. Янкоўскі.
2.прысл. З абодвух бакоў. Абапал пацягнуліся сады, агароды, ягаднікі. Мележ.
@абаперці, -пру, -прэш, -прэ; -пром, -праце; пр. абапёр, -перла; зак., каго-што, аб што, на што. Паставіць, прыставіць, упіраючы ў што-н., каб надаць чаму-н. большую ўстойлівасць. Ён лёгка стаіць пры варштаце. Трохі закасаныя рукі абапёр на гэбель. Ліс.
@абаперціся, -пруся, -прэшся, -прэцца; -промся, -працеся; пр. абапёрся, -перлася; зак. 1.на каго-што. Налегчы на каго-, што-н., пераносячы на яго частку цяжару свайго цела. Камбат устаў, уладарна абапёрся рукамі на стол. Кулакоўскі.
// аб каго-што. Прыхіліцца да каго-, чаго-н., выкарыстаць што-н. як апору. Ён [Макар] абапёрся спіной аб вушак дзвярэй, закурыў. Асіпенка.
2.перан.; на каго-што. Знайсці падтрымку, апору ў кім-н. Скуратовіч імкнецца абаперціся на нейкае асяроддзе, асабліва пасля ўяўных няшчасцяў. Барсток.
// Пакласці што-н. у аснову сваіх разважанняў, поглядаў, вывадаў. Было там і пра лядашчую лодачку, і пра марскую хваробу, і што наша каханне не абаперлася на ўстойлівы грунт жыцця. Дуброўскі.
@абапёрты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абаперці.
@абапіцца, -п'юся, -п'ешся, -п'ецца; п'ёмся, -п'яцеся; пр. абапіўся, апілася, апілося; зак. Прычыніць сабе шкоду, выпіўшы чаго-н. звыш меры. Ну, а дожджык? Той ідзе інямаканца вадзе. Дзетвары здалося — Неба апілося. Хведаровіч.
@абапіць, -п'ю, -п'еш, -п'е; -п'ём, -п'яце: пр. абапіў, апіла, апіло; зак., каго. Разм. Увесці каго-н. у страту, выпіўшы за яго кошт. [Патапчык:] — Ды не трымай ты мяне на дварэ, вядзі ў хату. Я цябе не аб'ем і неабап'ю. Чарнышэвіч.
@абапнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абапнуць.
@абапнуцца, -пнуся, -пнешся, -пнецца; -пнёмся, -пняцеся; зак. Разм. Накрыцца, ахінуцца чым-н. ад дажджу або ветру.
@абапнуць, -пну, -пнеш, -пне; -пнём; -пняце; зак., каго, чым. Накрыць, ахінуць каго-, што-н. плашчом, брызентам, хусткай ад дажджу або ветру.
@абаправаць, -аю, -аеш, -ае. Незак.да абапрэць.
@абапрэлы, -ая, -ае. Аб чым-н., што абгніло, папрэла з усіх бакоў. Гумно са стрэшкай пасівелай, Абросшай мохам, абапрэлай, Прыгрэбнік, хата — ўсё дачыста Казала ясна, галасіста Аб непарадку, запусценні. Колас.
@абапрэць, -прэю, -прэеш, -прэе; зак. Папрэць з усіх бакоў.
@абапяць, -пну, -пнеш, -пне; -пнём, -пняце; зак., каго-што. Абцягнуць чым-н. (дротам, тканінай, сеткай і пад.). Абапяць пасевы дротам.
@абараназдольнасць, -і, ж. Валоданні ўсімі неабходнымі для абароны сродкамі; гатоўнасць да абароны. Мацаваць абараназдольнасць Савецкай дзяржавы.
@абараназдольны, -ая, -ае. Здольны, падрыхтаваны да абароны.
@абаранак, -нка, м. 1. Булачны выраб з заварнога цеста, закручанага кольцам. І любяць дзеда Юрку ўнукі, Яны цалуюць яму рукі, А дзед у плечы іх цалуе І абаранкам патрактуе. Колас.
2. Рулявое кола ў аўтамабілі, трактары і пад. Пазяхае шафёр і моцна-моцна сціскае абаранак руля, каб не прыдрамаць, не прапусціць павароткі. Лынькоў.
3.у знач. прысл. абаранкам. У форме, у выглядзе кольца. Скруціцца абаранкам. ◊ Дзірка ад абаранкагл. дзірка.
Зарабіць на абаранкігл. зарабіць.
@абараначнік, -а, м. Разм. Той, хто пячэ або прадае абаранкі.
@абараначніца, -ы, ж. Разм. Жан.да абараначнік.
@абараначны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абаранка.
@абараніцца, абаранюся, абаронішся, абароніцца. Зак. да абараняцца (у 1 знач.).
@абараніць, абараню, абаронішся, абароніцца. Зак. да абараняць.
@абараны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абараць.
@абараняльны, -ая, ае. Тое, што і абарончы.
@абараняцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1. Адбіваць напад праціўніка, ворага. Звычайна.. [янот] стараецца схавацца ў нару, але калі яго дагналі і ратунку няма, ён абараняецца мужна і заўзята. В.Вольскі.
// Адстойваць свае інтарэсы, правы, погляды. Раптам зрабілася крыўдна, што на бюро.. [Андрэй] не абараняўся, як належыць камсамольскаму важаку. Асіпенка.
2.Зал. да абараняць.
@абараняць, -яю, -яеш, -яе; незак., каго- што. 1. Адбіваць напад, засцерагаць ад нападу, непрыязных або варожых дзеянняў. Маладыя калгаснікі пайшлі ў Чырвоную Армію са зброяй у руках абараняць сваю радзіму. Колас.
// Адстойваць чые-н. інтарэсы, правы, погляды. Паэт, які з самага дзяцінства зведаў нягоды і пакуты сялянскага жыцця, рашуча абараняў прынцып дэмакратызму ў паэзіі. Шкраба.
// Быць заслонай ад шкоднага дзеяння чаго-н. Іх [эўкаліптаў] магутныя сцены абараняюць сады ад вятроў, яны азаніруюць паветра. Самуйлёнак.
2. Выступаць на судзе ў якасці абаронцы. [Марыся:] — Хутка будзе суд, а пан Крукоўскі падкупіў адвакатаў, якія будуць абараняцьРыгора. Бажко.
3. На спецыяльным пасяджэнні дабівацца прызнання вартасці навуковай працы, дыпломнага праекта з мэтай атрымаць адпаведную кваліфікацыю. А калі Русаковіч абараняў дыплом, дык за яго хваляваўся не толькі Даніла Мікалаевіч, але і генерал. Паслядовіч.
@абараць, -ару, -арэш, -арэ; -аром, -араце, зак., што. Узараць зямлю вакол чаго-н. Абараць яблыню. Абараць участак лесу.
@абарачальнасць/11, -і, ж. 1.Спец. Перамяшчэнне транспартных сродкаў туды і назад, рух са зваротам да зыходнага месца за пэўны прамежак часу. Абарачальнасць вагонаў. 2. Праходжанне тавараў, грошай і пад. праз абарот (у 3 знач.). Абарачальнасць абаротных сродкаў.
@абарачальнасць/22, -і, ж. Спец. Уласцівасць абарачальнага. Абарачальнасць хімічных рэакцый.
@абарачальны, -ая, -ае. Спец. Здольны вяртацца ў свой першапачатковы, зыходны стан. Абарачальныя працэсы. Абарачальныя рэакцыі.
@абарачацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абярнуцца (у 4, 5 знач.).
@абарачаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абярнуць (у 4, 5 знач.).
@абарачэнне, -я, н. 1. Тое, што і абарот (у 1 знач.). Абарачэнне Зямлі вакол Сонца. 2. Тое, што і абарот (у 3 знач.). Пусціць у абарачэнне. Грашовае абарачэнне.
@абарваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абарваць (у 1-3, 6 знач.).
2.у знач. прым. Сарваны; пазбаўлены чаго-н. Этажэрка з кнігамі — у трэцім куце. Старыя абарваныя шпалеры месцамі заклеены газетамі. Бядуля.
// Разарваны, перарваны. Ледзь прычакаўся ён [Алёшка] ранняга вячэрняга змроку. Украдкам агледзеў канцы абарваных шнуроў. Лынькоў.
// Апрануты ў ірванае адзенне. Убор дзявочы абарваны, Зблытаныя косы, У вочках толькі рдзяцца слёзы, Як улетку росы. Купала.
// Спынены, перапынены. А я не помню Калыханкі гэтай, Вайной абарванай, Недапетай... Скарынкін.
@абарвацца, -рвуся, -рвешся, -рвецца; -рвёмся, -рвяцеся; зак. 1. Адарваўшыся, аддзяліцца ад чаго-н. Трос абарваўся. 2. Не ўтрымаўшыся, сарвацца, зваліцца адкуль-н. [Даўгулевіч:] — Мне было горача і сніўся сон, нібы мы з Адэляю падымаліся на высокія горы, яна абарвалася і паляцела ў прорву. Гурскі.
3.перан. Нечакана спыніцца, перарвацца (пра якое-н. дзеянне, працэс). Яшчэ некалькі хвілін, і гэтая сіпаватая песня паравоза абарвалася, прыціхла. Колас.
// Рэзка, без паступовага пераходу кончыцца. За вёскай шаша абарвалася. ◊ Сэрца абарваласягл. сэрца.
@абарваць/11, -рву, -рвеш, -рве; -рвём, -рвяце; зак., каго-што. 1. Зрываючы, вызваліць што-н. ад чаго-н. Абарваць куст агрэсту. // Пазрываць што-н. з чаго-н.
Абарваць спелыя ягады. □ Пытае шумны маладняк У дрэў старых: вятры якія Іх абарвалі так, Ствалы сагнулі векавыя? Танк.
2. Моцна нацягнуўшы, разарваць; адарваць частку чаго-н. або поўнасцю што-н. ад чаго-н.
Ён абарваў брызент, якім ззаду быў завешаны кузаў. Янкоўскі.
3.перан. Раптоўна і рэзка спыніць дзеянне, працяканне чаго-н.
Абарваць размову. □ Разважанні камандзіра абарваў далёкі гарматны стрэл. Шчарбатаў.
4.Разм. Зарабіць, раздабыць што-н.
Чалавек тут жыў бедны і рад быў абарваць капейку з якога-небудзь выпадку. Чорны.
5.перан. Разм. Зрабіўшы рэзкую, грубую заўвагу, перапыніць каго-н., прымусіць змоўкнуць.
Андрэй слухаў Івана і ледзь стрымліваўся, каб не абарваць яго рэзкім словам. Шахавец.
6. Пашкодзіць, разарваць кусаючы; абкусаць.
— Ах, ах! — крычыць пан. — Напусціце на яго [чорта] пару вепрукоў — няхай яны яму лыткі абарвуць! Якімовіч.
◊ Абарваць тэлефон — часта, многа званіць па тэлефоне.
@абарваць/22, -рве; зак. Апухнуць і нагнаіцца; нарваць вакол. Палец абарваў.
@абардаж, -у, м. Старадаўні спосаб марскога бою — счэпліванне свайго судна з варожым для рукапашнай схваткі.
◊ Браць (узяць) на абардажгл. браць.
[Фр. abordage]
@абардажны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абардажу. Абардажны бой.
@абармот, -а, М -моце, м. Разм. Чалавек, учынкі і паводзіны якога выклікаюць абурэнне, агіду; нягоднік, грубіян, ашуканец. У душу ўлазіць з брудным ботам, Жыццё атручвае, як гад. Пракляты ж будзь ты, панскі лад, Дзе права правяць абармоты. Колас.
@абармотка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да абармот.
@абарог, -а, м. Збудаванне ў выглядзе стрэшкі, паднятай на чатырох слупах, якое служыць для складання сена, саломы і пад.
@абарона, -ы, ж. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абараняць — абараніць і абараняцца — абараніцца.
2. Сукупнасць сродкаў, накіраваных на забеспячэнне краіны, народу ад нападу ворагаў. Абарона сацыялістычнай Айчыны ёсць свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна СССР. Канстытуцыя СССР.
3. Сістэма абарончых збудаванняў. Прарваць абарону праціўніка. Участак абароны. 4. Абарончы бок у судовым працэсе, у гульні. Пярэчанне абароны. Гуляць у абароне.
@абаронец, -нца, м. Прыхільнік абаронніцтва.
@абаронніцкі, -ая, -ае. Які выражае палітыку, настроі абаронніцтва. Абаронніцкая пазіцыя. Абаронніцкія партыі.
@абаронніцтва, -а, н. Палітыка абароны буржуазнай дзяржавы і інтарэсаў нацыянальнай буржуазіі, якая праводзілася апартуністычнымі партыямі ў часе першай сусветнай вайны пад лозунгам “абароны бацькаўшчыны” і азначала ў сапраўднасці здраду інтарэсам рабочага класа.
@абаронны, -ая, -ае. Які звязаны з абаронай, задавальняе патрэбы абароны. Абаронная магутнасць краіны. Абароннае значэнне. Абаронная прамысловасць.
@абаронца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДЫ -ы, Т -ай(-аю), ж. 1. Той, хто каго-, што-н. абараняе, засцерагае ад нападу, непрыязных або варожых дзеянняў, шкоднага ўплыву; заступнік. Абаронцы міру. □ [Віця] ні на крок не адыходзіў ад дзеда, адчуваючы ў ім клапатлівага і надзейнага абаронцу. Шамякін. [Варожых аўтаматчыкаў] сустракалі абаронцы крэпасці ружэйным і кулямётным агнём. Гурскі.
2. Той, хто адстойвае на судзе інтарэсы абвінавачанага; адвакат. Пасля абвінаваўчай прамовы выступіў абаронца. Чорны.
3. Ігрок групы абароны ў футбольнай, хакейнай і інш. камандах. Левы абаронца.
@абарончы, -ая, -ае. Які мае сваёй мэтай абарону.
Абарончыя баі. Абарончая тактыка. // Прызначаны для абароны.
Абарончыя збудаванні. Абарончы рубеж. □ Узвод Пазняка першы прарваўся праз абарончыя лініі ворага. Шахавец.
@абарот, -у, М -роце, м. 1. Поўны круг, зроблены пры вярчэнні.
Кола робіць дзесяць абаротаў за секунду. Працаваць на малых абаротах. // Спец. Перавернуты пласт.
Апрацоўка глебы з абаротам пласта. 2.Спец. Сукупнасць работ, аперацый, якія складаюць поўны цыкл у выкарыстанні чаго-н., а таксама час, неабходны для гэтага.
Абарот вагонаў. 3. Абарачэнне грашовых сродкаў і тавараў, гандлёва-прамысловыя аперацыі на ўзнаўленне і атрыманне прыбытку.
Пусціць грошы ў абарот. □ За свае дзесяткі або сотні рублёў, якія маленькія людзі кладуць у банкі або ашчадныя касы, яны атрымліваюць працэнты тры або чатыры капейкі на рубель, а багачы складаюць з гэтых дзесяткаў — мільёны, расшыраюць на гэтыя мільёны свой абарот і нажываюць па дзесяць і дваццаць капеек на рубель. Ленін.
// Сродкі, тавары, якія знаходзяцца ў абарачэнні.
Гадавы абарот. Гандлёвы абарот. ◊ Браць (узяць) у абаротгл. браць.
@абаротак, -тку, м. Разм. Тое, што і абарот (у 3 знач.).
@абаротлівасць, -і, ж. Уласцівасць абаротлівага.
@абаротлівы, -ая, -ае. Той, хто ўмела вядзе справы; вынаходлівы, энергічны.
Чыкілевіч — абаротлівы, кемлівы чалавек, спрытны гаспадар, жыве наводшыбе. Колас.
@абаротнасць, -і, ж. Спец. Колькасць абаротаў (кола, вала і пад.) за пэўны прамежак часу.
Высокая абаротнасць матора.
@абаротны, -ая, -ае. Спец. 1. Які прызначаны для абароту, знаходзіцца ў абароце (у 3 знач.).
Абаротныя сродкі. Абаротны капітал. Абаротны баланс. 2. Які прызначаны для змены напрамку чаго-н. у адваротны бок.
Абаротная станцыя.
@абароцісты, -ая, -ае. Разм. Тое, што і абаротлівы.
@абарочванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абарочваць.
@абарочвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абярнуцца.
2.Зал. да абарочваць.
@абарочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абярнуць (у 1-4 знач.).
@абартыўны, -ая, -ае.
1. Накіраваны на спыненне якога-н. працэсу, хваробы і пад.
Абартыўныя сродкі. Абартыўнае лячэнне. 2.Спец. Які спыніў сваё развіццё ў самым пачатку; недаразвіты.
Абартыўныя органы раслін.
@абарыгенгл. абарыгены.
@абарыгенны, -ая, -ае. Мясцовы, мясцовага паходжання.
Абарыгеннае насельніцтва. Абарыгенная парода жывёлы.
@абарыгены, -аў; адз.абарыген, -а, м. 1. Першыя пасяленцы, карэнныя жыхары краіны, мясцовасці; туземцы, аўтахтоны.
Абарыгены Камчаткі. 2. Арганізмы, якія ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ў дадзенай мясцовасці.
[Лац. aborigines.]
@абаспацца, -сплюся, -спішся, -спіцца; зак. Разм. Перабраць меру ў сне.
[Галя:] — Ад гультайства можна абаспацца і нават апухнуць. Сабаленка.
@абассацца, -ссуся, -ссешся, -сеецца; зак. Разм. Ссучы, перабраць меру.
Тут аднаго хачу, нарэшце, я: Над байкаю мая каб не прапала праца, — Хай помніць кожнае ліслівае цяля, Што можна ссаць, ды можна й абассацца. Крапіва.
@абат, -а, М абаце, м. 1. Ігумен каталіцкага мужчынскага манастыра.
2. У Францыі — назва каталіцкага свяшчэнніка.
[Лац. abbas, abbatis з сір.]
@абаткнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абаткнуць.
@абаткнуць, -ткну, -ткнеш, -ткне; -ткнём, -ткняце; зак., што. 1. Заткнуць, заканапаціць чым-н. дзіркі, пазы і пад.
Абаткнуць сцены мохам. Абаткнуць і засмаліць лодку. 2. Абгарадзіць, абсадзіць што-н., наўтыкаўшы галінак або палак.
@абатыса, -ы, ж. Ігумення каталіцкага жаночага манастыра.
[Лац. abbatissa]
@абацкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да абата, абацтва.
@абацтва, -а, н. Каталіцкі манастыр са сваімі ўладаннямі.
@абачлівасць, -і, ж. Уласцівасць абачлівага.
@абачлівы, -ая, -ае. Асцярожны, разважлівы, прадбачлівы.
Абачлівы чалавек. // Абдуманы, узважаны.
Абачлівы ўчынак.
@абаяльнасць, -і, ж. Уласцівасць абаяльнага.
Аднак, калі чалавек вельмі ўдачлівы па прыродзе, то і пад старасць не траціць пэўнай абаяльнасці. Кулакоўскі.
@абаяльны, -ая, -ае. Поўны абаяння; прывабны, чароўны.
Абаяльны вобраз. Абаяльная сіла народнай паэзіі.
@абаянне, -я, н. Прыцягальная сіла каго-, чаго-н.; прывабнасць.
Абаянне маладосці. Знаходзіцца пад абаяннем музыкі.
@аббегаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Тое, што і абабегчы (у 3 знач.) з адценнем паўторнасці дзеяння.
@аббегчы, -бягу, -бяжыш, -бяжыць; -бяжым, -бежыце; зак., каго-што. Тое, што і абабегчы.
@аббудавацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; зак. Разм. Пабудаваць сабе жыллё і ўсе неабходныя гаспадарчыя будынкі.
@аббудаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак., што. Пабудаваць будынкі вакол чаго-н.
@аббудоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аббудоўваць-аббудаваць.
@аббудоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да аббудавацца.
2.Зал. да аббудоўваць.
@аббудоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аббудаваць.
@аббэрсаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аббэрсаць.
@аббэрсаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Неахайна абвязаць што-н., аблытаць вяроўкай, шпагацінай і пад.
@аббэрсваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аббэрсаць.
@аббягаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аббегчы, аббегаць.
@абвадненне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвадняць — абвадніць. Штучнае абвадненне.
@абвадніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., што. Забяспечыць вадой, пабудаваўшы сістэму каналаў, сажалак, калодзежаў і пад. Абвадніць пустыню. Абвадніць рысавыя плантацыі.
@абвадняльны, -ая, -ае. Звязаны з абвадненнем; прызначаны для абваднення. Абвадняльныя работы. Абвадняльны канал. Абвадняльная сістэма.
@абвадняцца, -яецца; незак. Зал. да абвадняць.
@абвадняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да абвадніць.
@абважаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абважыць.
@абважванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абважваць — абважыць.
@абважвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абважыцца.
2.Зал. да абважваць.
@абважваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абважыць.
@абважыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак. Памыліцца не ў сваю карысць пры ўзважванні чаго-н.
@абважыць, -жу, -жыга, -жыць; зак., каго. Адпускаючы каму-н. тавар, знарок ці памылкова адважыць менш, чым трэба. Абважыць пакупніка.
@абвал, -у, м. 1. Падзенне часткі якой-н. вялікай масы. Абвал шахты. Абвал сцяны. 2. Глыбы камення, зямлі або снежная лавіна, якія абрушыліся з гор. Вятры заміраюць у долах глыбокіх, Абвалы спыняюць патокі ў гарах. Гілевіч.
@абвалаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвалаваць.
@абвалаваць, -лую, -луеш, -луе; зак., што. Спец. Насыпаць вал вакол або ўздоўж чаго-н., каб засцерагчы што-н. ад паводкі і інш.
@абвалаканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвалакаць — абвалачы, абвалакацца — абвалачыся.
@абвалакацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абвалачыся.
@абвалакаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвалачы.
@абвалакванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвалакваць — абвалачы.
@абвалаквацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абвалачыся.
@абвалакваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвалачы.
@абвалачы, -лаку, -лачэш, -лачэ; -лачом, -лачаце; пр. абвалок, -лакла, -лакло; зак., каго-што. 1. Ахутаць, пакрыць сабой з усіх бакоў, зацягнуць. Хмары абвалаклі неба. 2. Працягнуць, правалачы каго-, што-н. вакол чаго-н.
@абвалачыся, -лакуся, -лачэшся, -лачэцца; пр. абвалокся, -лаклася, -лаклося; зак. Ахутацца, пакрыцца, зацягнуцца чым-н. Даліна абвалаклася туманам.
@абвалены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абваліць.
@абвалісты, -ая, -ае. Які лёгка абвальваецца. Абвалісты бераг.
@абваліцца, -валюся, -валішся, -валіцца; зак. Абрынуцца, разбурыцца, паваліцца.
Столь абвалілася. □ Толькі жанчыны прайшлі, як абвалілася сцяна і загарадзіла вузкі завулак. Гурскі.
// Адарвацца, абсыпацца.
Са сцен абваліўся тынк.
@абваліць, -валю, -валіш, -валіць; зак. 1. Абурыць што-н. Абваліць склеп. Абваліць вугальны пласт. Абваліць падмыты вадою бераг. 2. Паваліць каго-, што-н.
Абваліць дрэва. // Адолець у барацьбе.
Тады меншы сын азвярэла кінуўся на брата, схапіў яго за грудзі і абваліў на падлогу. Галавач.
@абвалка, -і, ДМ -лцы, ж. 1. Тое, што і абвальванне.
У тунелі скончылася абвалка пароды. 2.Спец. Аддзяленне мяса ад касцей.
Абвалка мясной тушы.
@абвалоўванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвалоўваць — абвалаваць.
@абвалоўвацца, -аецца; незак. Зал. да абвалоўваць.
@абвалоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвалаваць.
@абвальванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвальваць-абваліць, абвальвацца-абваліцца.
@абвальвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абваліцца.
2.Зал. да абвальваць.
@абвальваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абваліць.
@абвальны, -ая, -ае. Вялікай сілы, здольны абваліць, паваліць што-н.
То там, то тут наваколле ўздрыгвала ад моцных абвальных выбухаў бомб. Мележ.
@абвандраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. Абысці, аб'ездзіць, падарожнічаючы, нейкую тэрыторыю, пабываць у многіх мясцінах.
[Кліменці:] Я па слядах Францішка Скарыны абвандраваў дзяржавы ўсёй Еўропы. Клімковіч.
@абвапнавацца, -нуецца; зак. Спец. Пакрыцца солямі вапны.
@абвапноўванне, -я, н. Спец. Адкладанне солей вапны на паверхні чаго-н.
Абвапноўванне тканак.
@абвапноўвацца, -аецца. Незак. да абвапнавацца.
@абвараны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абварыць.
@абварванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абварваць — абварыць.
@абварвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абварыцца.
2.Зал. да абварваць.
@абварваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абварыць.
@абварыцца, -варыцца; зак. Стаць абвараным. Мяса абварылася.
@абварыць, -вару, -варыш, -варыць; зак., каго-што. Крыху паварыўшы, зверху зварыць, а ўсярэдзіне пакінуць сырым.
Абварыць мяса. / Абліць варам (кіпнем).
Абварыць венік. □ Пякло нясцерпна. Млела ўсё навокал, Нібы зямлю хто варам абварыў. Гілевіч.
@абвастрацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абвастрыцца.
2.Зал. да абвастраць.
@абвастраць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвастрыць.
@абвастрыцца, -вострыцца; зак. 1. Зрабіцца танчэйшым, вастрэйшым (пра рысы твару); завастрыцца.
Цімашкоў за апошнія гады вонкава змяніўся: крыху схуднеў тварам, лоб пасеклі маршчыны, абвастрыліся скулы. “Беларусь”.
2. Зрабіцца вастрэйшым, рэзка выяўленым (пра пачуцці, адчуванні, якасці і пад.).
Зрок абвастрыўся. // Набыць цяжэйшую форму.
Хвароба абвастрылася. 3. Зрабіцца больш напружаным, жорсткім (пра якія-н. адносіны, супярэчнасці і пад.).
Барацьба на шахматным турніры абвастрылася. У эпоху імперыялізму рэзка абвастрыліся супярэчнасці паміж метраполіямі і калоніямі.
@абвастрыць, -вастру, -вострыш, -вострыць; зак., што. 1. Зрабіць мацнейшымі, вастрэйшымі выяўленні пачуццяў, якасцей і пад.
Абвастрыць пільнасць. □ Развагу і зрок абвастрыла ў дзеда разведка-хада. Колас.
// Зрабіць цяжэйшым.
Абвастрыць хваробу, боль. 2. Зрабіць больш напружаным, жорсткім (пра адносіны, супярэчнасці).
Імперыялістычная вайна рэзка абвастрыла класавыя супярэчнасці, паскорыла наспяванне рэвалюцыі. “Весці”.
@абвастрэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвастраць-абвастрыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абвастрацца-абвастрыцца.
@абвашывець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Стаць вашывым.
@абведзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвесці.
@абвезены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвезці.
@абвезці, -вязу, -вязеш, -вязе; -вязём, -везяце; пр. абвёз, -везла і -вязла; зак., каго-што Правезці вакол чаго-н. Абвезці вакол калгаснай сялібы. // Правезці кружным шляхам, мінуўшы што-н.
@абвейвацца, -аецца; незак. Зал. да абвейваць.
@абвейваць, -ае; незак. Тое, што і абвяваць. Лагодны вецер абвейваў твар. Самуйлёнак.
@абвергнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвергнуць.
@абвергнуць, -ну, -неш, -не; пр. абверг, -ла; зак., што. Выказаць нязгоду з якімі-н. сцверджаннямі, чуткамі, даказаўшы іх непраўдзівасць. [Язэп] адчуваў, што Шугай гаворыць нешта зусім не тое, пра што павінна ісці размова, але не мог знайсці слоў, каб абвергнуць гэтыя бязглуздыя вывады. Асіпенка.
@абверчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвярцець.
@абверчвацца, -аецца; незак. Зал. да абверчваць.
@абверчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвярцець.
@абвесіцца, -вешуся, -весішся, -весіцца; зак. 1. Тое, што і абвіснуць.
2. Тое, што і абвешацца.
@абвесіць, -вешу, -весіш, -весіць; зак., каго-што. 1. Апусціць уніз, не могучы ўтрымаць. Дрэва пад цяжарам яблыкаў абвесіла галіны. 2. Тое, што і абвешаць.
@абвесны. У выразе: абвесны ладгл. лад.
@абвестка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Тое, што і аб'ява.
Абвестка на сцяне дома гаварыла, пра што будзе сход. Чорны.
○ Абвестка дня — тое, што і парадак дня (гл. парадак).
@абвесці, -вяду, -вядзеш, -вядзе; -вядзём, -ведзяце; пр. абвёў, -вяла, -вяло; зак. 1.каго-што. Правесці каго-н. вакол чаго-н.
// Правесці кружным шляхам, мінуўшы што-н.
// У футболе, хакеі — ведучы мяч, шайбу, абысці праціўніка.
2.каго-што і без дап. Правесці чым-н. вакол чаго-н., зрабіць кругавы рух.
Абвесці ўказкаю граніцы дзяржавы. Абвесці рукой вакол сябе. 3. Водзячы каго-н., пабыць у многіх месцах.
Абвёў яе [жонку] па ўсіх павільёнах, паказаў мічурынскі сад. Васілевіч.
4.каго-што, чым. Апаясаць, акружыць, акаймаваць што-н. чым-н.
Шляхі і крыніцы, Нават сны, як зарой, Абвяла чараўніца Васільковай каймой. Танк.
5.што чым. Абнесці, абгарадзіць (плотам, сцяной), абкапаць ровам.
Абвесці сад агароджай.
6. што. Абчарціць, абмаляваць лініямі, рыскамі.
Абвесці рамкай тэкст. // Прачарціць па намечаных контурах.
Абвесці ўзор чарнілам. 7.перан.; каго. Ашукаць, абдурыць.
Гэты Грамадка не хлапчук, каб яго можна было абвесці. Хадкевіч.
◊ Абвесці вакол (кругом) пальца — спрытна, хітра ашукаць.
[Прыборны:] — Андрэй усіх гітлераўскіх фельдмаршалаў вакол пальца абвядзе і ў дурнях пакіне. Шамякін.
Абвесці позіркам (поглядам, вачамі) каго-, што-н. — агледзець.
Настаўнік абвёў усіх поглядам і спыніўся на Антоне... Чарот.
@абветралы, -ая, -ае. Абсохлы (прасохлы) на ветры.
@абветраны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абветрыць.
2.у знач. прым. Які зазнаў уздзеянне ветру. Палаў заход на парусе далёкім, Абліў віном абветраны граніт. Бядуля.
3.у знач. прым. Агрубелы, шурпаты, пацямнелы ад даўняга знаходжання на ветры, холадзе. Абветраныя, патрэсканыя вусны Ганны, нервова смыкнуўшыся, застылі. Мележ.
@абветраць, -аю, -аеш, -ае; зак. Тое, што і абветрыцца. [Алесь:] — Гэта я проста абветраў занадта, вось і здалося табе, што я схуднеў. Броўка. Даўно ўжо абветралі дарогі, пашарэла ралля і добра ўрунела жыта. Чорны.
@абветрывацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абветрыцца.
2.Зал. да абветрываць.
@абветрываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абветрыць.
@абветрыцца, -рыцца; зак. 1. Зазнаць уздзеянне ветру.
// Зрабіцца смуглым, шурпатым, агрубелым ад ветру (пра твар, рукі, ногі і пад.).
2. Абсохнуць на ветры.
К поўдню снапы на ніве абветрыліся.
@абветрыць, -рыць; безас., зак. Пакінуць на паверхні чаго-н. сляды ўздзеяння (пра вецер).
// Зрабіць цёмным, шурпатым, агрубелым (пра скуру на твары, руках, нагах).
[Твар] нібы абветрыла ранняй сонечнай вясной на адкрытай машыне. Пташнікаў.
@абвеў, -веву, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяваць, абвейваць.
@абвечарэць, -эе; безас., зак. Разм. Пра надыход вечара, вячэрняй цемені, змроку.
Абвечарэла, пачалася мяцеліца, праз рэдкі альшэўнік гнала снег з поля. Пташнікаў.
@абвешаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвешаць.
@абвешацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Увешаць сябе чым-н.; навешаць на сябе многа чаго-н.
Абвешацца гранатамі.
@абвешаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Развешаць што-н. па ўсёй паверхні або вакол чаго-н.; увешаць.
У роднай хаце ўсё па-новаму трывожыць. Рамак гэтых нарабіў бацька. Усе сцены абвешалі. Мыслівец.
@абвешвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абвешацца.
2.Зал. да абвешваць.
@абвешваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвешаць.
@абвешчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвясціць.
@абвеяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвеяць.
@абвеяць, -вее; зак., каго-што. Абадзьмуць, абдаць паветранай плынню.
Прыязджайце, як вецер Паўдзённым дыханнем калоссе абвее. Арочка. Ледзьве прыкметная плынь паветра з паплавоў абвеяла.. [Тамаша] лёгкім холадам. Чорны.
// Абарваць, абтрэсці, асыпаць (пра лісце, пялёсткі і пад.).
Ты, мой лісточак, Ты, мой зялёны, Ты мяне кідаць будзеш, Ветры павеюць, Цябе абвеюць, Я адна застануся. Глебка.
// безас. Пакрыць, абсыпаць чым-н.
Падарожнага абвеяла снегам.
@абвіванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абвіваць — абвіць (у 1 знач.).
@абвівацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абвіцца.
@абвіваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвіць.
@абвівачны, -ая, -ае. Звязаны з абвіўкай; прызначаны для абвіўкі. Абвівачныя работы. Абвівачная стужка.
@абвінаваўца, -ы, Т -ам, м. Асоба, якая падтрымлівае абвінавачванне ў судовым працэсе. Дзяржаўны, грамадскі абвінаваўца. □ Нарэшце ў Галі нібы прарэзаўся гнеўны голас, і яна пачала гаварыць не як сведка, а як абвінаваўца. Сабаленка.
// Той, хто выкрывае перад грамадскасцю злачынную сутнасць дзейнасці якой-н. асобы, сацыяльнай групы або ўкладу жыцця. Абвінаваўца самаўладства.
@абвінаваўчы, -ая, -ае. Які змяшчае ў сабе абвінавачанне. Абвінаваўчы акт. Абвінаваўчае заключэнне. □ Для абвінаваўчай прамовы старшыня даў слова пракурору. Колас.
@абвінаваціць, -чу, -ціш, -ціць; заг. абвінаваць. Зак. да абвінавачваць (у 1 знач.).
@абвінавачанне, -я, н. 1. Прызнанне каго-н. вінаватым у чым-н. [Галена:] — Я тады набралася гора, пакуль не з'явіўся сам гэты хлопец і не папрасіў зняць абвінавачанне, бо ён памыліўся. Чорны. Адносна Лабановіча пракурор заўважыў, што гэты падсудны, хоць і мала фігуруе ў абвінавачанні, але, як гаворыць народная прыказка, — па абліччы апостал, а па зубах сабака. Колас.
2.Спец. Той бок у судовым працэсе, які абвінавачвае. Сведкі абвінавачання.
@абвінавачаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абвінаваціць.
2.у знач. наз.абвінавачаны, -ага, м.;абвінавачаная, -ай, ж. Той (тая), каго абвінавацілі, лічаць вінаватым (вінаватай). Багушэвіч папрасіў суд дазволіць абвінавачанаму сесці побач з ім за сталом абаронцы. Ларчанка.
@абвінавачванне, -я, н. Дзеянне паводлезнач. дзеясл. абвінавачваць — абвінаваціць.
@абвінавачвацца, -аецца; незак. Зал. да абвінавачваць (у 1 знач.).
@абвінавачваць, -аю, -аеш, -ае; незак. 1.каго-што ў чым і без дап. Лічыць каго-н. вінаватым у чым-н. А супярэчыў.. [Сцяпан Варанец], так сказаць, прынцыпова: не можна, бачыце, абвінавачваць чалавека, калі добра не ведаеш. Крапіва.
// Устанаўліваць віну каго-н. у судовым парадку; лічачы вінаватым у чым-н., прыцягваць да судовага разбору.
Думкі перабіў ураднік. — У чым жа вас абвінавачваюць? — запытаў ён. — За што судзяць? Колас.
// Папракаць, асуджаць за што-н.
Абвінавачваць у неаб'ектыўнасці. 2.без дап. Выступаць у якасці судовага абвінаваўцы, пракурора.
Малады пракурор абвінавачваў упершыню.
@абвінанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвінаць — абвінуць.
@абвінацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абвінуцца.
@абвінаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвінуць.
@абвінуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвінуць.
@абвінуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак., чым. Абгарнуцца, ахінуцца. Абвінуцца хусткай.
@абвінуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., каго-што чым. Абгарнуць (у 2 знач.), ахінуць, абкруціць.
// перан. Абкружыць, абступіць. Яны [лугі] падступаюць да самых гародаў, да вішнёвых прысад, што вянком абвінулі амаль кожную вясковую сядзібу. Шашкоў.
@абвісаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвіснуць.
@абвісласць, -і, ж. Уласцівасць і стан абвіслага. Абвісласць шчок.
@абвіслы, -ая, -ае. Які навіс, апусціўся, звесіўся. Коркія маўчаў і торгаў свой абвіслы пасівелы вус. Самуйлёнак.
@абвіснуць, -ну, -неш, -не; пр. абвіс, -ла; зак. Павіснуўшы, апусціцца ўніз. Панура абвіслі да самай зямлі абледзянелыя галінкі хвоек. Шамякін. Правае крылца птушаняці, сапраўды, абвісла і не варушылася. Якімовіч.
// Павіснуць ад знямогі. У Міколы на руцэ абвіс Яначка. Крапіва.
// Выцягнуцца, стаць даўжэйшым (пра вопратку). Падкладка паліто абвісла.
@абвіты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвіць.
@абвіўка, -і, ДМ -віўцы, ж. Дзеянне паводле дзеясл. абвіваць-абвіць (у 1 знач.).
@абвіцца, абаўюся, абаўешся, абаўецца; абаўяцеся; пр. абвіўся, -вілася, -вілося; зак. 1. Абкруціцца вакол чаго-н.; абвіць сабой што-н. Пуга абвілася вакол задняй нагі ваўка, і я не змог яе ўтрымаць у руцэ. Ляўданскі.
// Абняць, абхапіць (пра рукі). Дзіцячыя ручкі абвіліся вакол матчынай шыі. 2. Пакрыцца, абвіць сябе чым-н. Абаўецца навокал зямля Да бляскату ў яркую зелень. Астрэйка.
// Ахутацца, абвалачыся чым-н. (дымам, туманам і пад.). Сена палыхнула агнём, і стажок абвіўся жаўтавата-сінім дымам. Колас.
@абвіць, абаўю, абаўеш, абаўе; пр. абвіў, -віла, -віло; зак., каго-што. 1. Абматаць што-н. чым-н. або што-н. вакол чаго-н. Абвіць провад ізаляцыйнай стужкай. // Апаясаць; акружыць. На галоўцы вянок З сініх васілёчкаў, А чырвон паясок Стан абвіў дзявочы. Купала. [Ручай] То заскочыць у гай, То курган абаўе, Дзе сярдзіта бубніць, Дзе лагодна пяе. Колас.
2. Размяшчаючыся вакол, па паверхні чаго-н., заплесці, пакрыць сабой (пра расліны). Абвіла яго [сына] таполя Каранямі, Атуліла маладзенькімі Лістамі. Танк. На мужычым полі Цягнецца палоска... Зелле яе глушыць, Абвіла бярозка. Колас.
// перан. Ахутаць, абвалачы, ахапіць з усіх бакоў (пра дым, туман і пад.). Полымя зараз жа ўзнялося да палавіны лесу, абвіло яго сукі і галіны. Колас.
// перан. Авалодаць, ахапіць, паланіць (пра пачуцці, перажыванні, жаданні і пад.). Ідзе жыццё чароўнай казкай, Душу абвіў цудоўны чар, На свет глядзяць з вясёлай ласкай Дзяўчына, хлопец, мал і стар. Купала. Ты, рачулка, шнурочак Дняпра, Гэты лес ціхім смуткам абві. Пысін.
3. Абхапіць, абняць рукамі. Хлопчык абвіў бацькаву шыю і нечакана моцна сціснуў яе. Карпаў.
@абвод, -у, М -дзе, м. 1. Лінія, паласа, праведзеная вакол чаго-н.
2. Лінія ўмацаванняў вакол чаго-н. Абарончы абвод. 3.звычайна мн. (абводы, -аў). Вонкавыя абрысы корпуса судна.
@абводзіцца, -дзіцца; незак. Зал. да абводзіць.
@абводзіць, -джу, -дзіш, -дзіць. Незак. да абвесці
@абводка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Тое, што і абвод (у 1 знач.). Ля акна ў чорнай рамачцы з пазалочанай абводкай вісеў невялічкі партрэт Адама Міцкевіча. С.Александровіч.
@абводнены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвадніць.
@абводны, -ая, -ае. Прызначаны для абводу чаго-н.; які акружае што-н. Абводны канал.
@абвоз, -у, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвозіць — абвезці.
@абвозіць, -вожу, -возіш, -возіць. Незак. да абвезці.
@абворак, -рка. м. Разм. Месца на полі, якое кругом абворваецца; няўдобіца.
@абворвацца, -аецца; незак. Зал. да абворваць.
@абворваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абараць.
@абвостранасць, -і, ж. Уласцівасць абвостранага (у 3, 4 знач.). Абвостранасць пачуццяў, успрыняцця.
@абвостраны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абвастрыць.
2.у знач. прым. Пра рысы твару — завостраны, з адзнакамі схуднеласці.
3.у знач. прым. Больш востры, чым звычайна; павышаны, узмоцнены (пра пачуцці, успрыманні і пад.). Абвостраны слых. 4.у знач. прым. Жорсткі, напружаны (аб якіх-н. адносінах, супярэчнасцях). Абвостраная барацьба. Абвостраныя класавыя супярэчнасці.
@абвуглены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абвугліць.
2.у знач. прым. Абпалены зверху. Абвугленыя сцены. □ Печы стаялі пасярод абвугленых недагарэўшых галавешак. Галавач. Чорныя пальцы абвугленых дрэў у твар мне крычалі: “Нашто пакідаеш?” Броўка.
@абвугліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвугліваць — абвугліць і абвуглівацца — абвугліцца.
@абвуглівацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абвугліцца.
2.Зал. да абвугліваць.
@абвугліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвугліць.
@абвугліцца, -ліцца; зак. Абгарэць зверху. У вайну.. тут, на пагор'і, бушаваў агонь. Камель сасны абгарэў, абвугліўся. Пташнікаў.
@абвугліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што. Абпаліць зверху. Абвугліць канцы паляў. □ Бомбай клёны старыя абвугліла... Лойка.
@абвыкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Тое, што і абвыкаць.
@абвыкаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвыкнуць.
@абвыклы, -ая, -ае. Разм. Такі, да якога прывыклі, які стаў звычайным, заўсёдным. З таго часу прайшло столькі год. Зараз, як тады ў дзяцінстве, зноў пачынаеш здзіўляцца і радавацца самаму, здавалася б, звычайнаму, абвыкламу. Сіпакоў.
@абвыкнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; пр. абвыкся, -лася; зак. Тое, што і абвыкнуць.
@абвыкнуць, -ну, -неш, -не; пр. абвык, -ла; зак. Звыкнуцца з чым-н., прывыкнуць да чаго-н. Дзеці хутка абвыклі на новым месцы.
@абвявацца, -аецца; незак. Зал. да абвяваць.
@абвяваць, -ае. Незак. да абвеяць.
@абвядзенне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абвесці (у 1, 2, 3, 5 знач.).
@абвязаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвязаць.
@абвязацца, -вяжуся, -вяжашся, -вяжацца; зак. Абвязаць сябе чым-н. Абвязацца вяроўкай.
@абвязаць, -вяжу, -вяжаш, -вяжа; заг. абвяжы; зак., каго-што. 1. Абгарнуць, абкруціць чым-н., звязаўшы канцы або замацаваўшы вяроўкай і пад. Абвязаць галаву хусткай. Абвязаць на зіму яблыню саломай. // Звязаць вяроўкай, шпагатам, дротам і пад., каб змацаваць што-н.
2. Замацаваць або ўпрыгожыць вяззю краі чаго-н. Абвязаць абрус карункамі.
@абвязачны, -ая, -ае. Прызначаны для абвязвання, Абвязачны матэрыял.
@абвязванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвязваць — абвязаць.
@абвязвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абвязацца.
2.Зал. да абвязваць.
@абвязваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвязаць.
@абвязка, -і, ДМ -зцы; Р мн. -зак.; ж. 1. Тое, чым абвязана што-н.; павязка. [Дзямід Сыч:] - За малочнай фермай вецер ужо сарваў абвязку з чатырох шафранаў. Паслядовіч.
2.Спец. Прыстасаванне для змацавання частак якіх-н. канструкцый, пабудоў і пад. Я падыходжу да стойкі на пліце, мацаю леваю рукою абвязку, ці добра пагабляваў. Мыслівец.
@абвялены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвяліць.
@абвяліцца, -ліцца; зак. Стаць абвяленым, падсохнуць. Рыба абвялілася.
@абвяліць, -лю, -ліш -ліць; заг. абвяль; зак., што. Падсушыць на сонцы або на ветры якія-н. харчовыя прадукты (мяса, рыбу і пад.) з мэтай іх захавання. Абвяліць рыбу.
@абвялы, -ая, -ае.
1. Прывялы, змарнелы; без жыццёвых сокаў і свежасці (аб раслінах). Дзе-нідзе... [лісце] яшчэ вісела на голлях — то жоўта-залацістае,.. то брудна-зялёнае,абвялае. Якімовіч.
2.перан. Пазбаўлены сілы, бадзёрасці, здольнасці дзейнічаць; расслаблены. Раман Дзянісавіч кінуў трубку, нібы яна апякла руку, і, абвялы, сеў на крэсла. Хадкевіч.
@абвяльванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяльваць — абвяліць.
@абвяльвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абвяліцца.
2.Зал. да абвяльваць.
@абвяльваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвяліць.
@абвянуць, -ну, -неш, -не; пр. абвяў, -вяла; зак. Тое, што і абвяць (у 1 знач.).
@абвяргацца, -аецца; незак. Зал. да абвяргаць.
@абвяргаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвергнуць.
@абвяржэнне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяргаць — абвергнуць.
2. Паведамленне, артыкул і пад., у якім што-н. абвяргаецца. У дадатак абавязалі Стукава надрукаваць абвяржэнне. Шамякін.
@абвярцецца, -вярчуся, -верцішся, -верціцца; зак. Абкруціцца, абгарнуцца чым-н. Курыла абвярцеўся пянькою, абсмаліўся смалою і пайшоў на тую гару. З нар.
@абвярцець, -вярчу, -верціш, -верціць; зак. Абкруціць, абгарнуць чым-н. Абвярцець палец бінтам.
@абвясціць, -вяшчу, -весціш, весціць; зак., што. 1. Давесці да ўсеагульнага ведама. Абвясціць парадак дня. Абвясціць падзяку. Абвясціць прыгавор. 2. Афіцыйным актам устанавіць што-н., заявіць аб пачатку якога-н. дзеяння, становішча. Абвясціць вайну. Абвясціць мабілізацыю. Абвясціць падпіску на газеты. Абвясціць сход адкрытым. // кім-чым. Афіцыйна прызнаць каго, што кім-, чым-н. Абвясціць сябе мабілізаваным на што-небудзь. Абвясціць вар'ятам. □ Савет рабочых дэпутатаў 3 снежня абвясціў сябе органам улады. “Полымя”.
3. Урачыста аб'явіць, абнародаваць. Абвясціць Савецкую ўладу. Абвясціць рэспубліку.
@абвяць, -ну, -неш, -не; пр. абвяў, -вяла; зак. 1. Ад недахопу вільгаці страціць свежасць, пахіліцца ўніз (пра расліны). Абвяла скошаная трава. Ад спякоты абвяла лісце на дрэвах. 2.перан. Пазбавіцца сілы, бадзёрасці, энергіі, здольнасці дзейнічаць; зрабіцца вялым, расслабленым. Нават Шнураў, які крыху абвяў і паспеў, седзячы на канапе, падрамаць, час ад часу ўстаўляў свае рэплікі. Гурскі.
@абвяшчацца, -аецца; незак. Зал. да абвяшчаць.
@абвяшчаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвясціць.
@абвяшчэнне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяшчаць — абвясціць.
2. Паведамленне, аб'ява, заява аб чым-н. у вуснай або ў пісьмовай форме.
@абгаблёўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгабляваць.
@абгабляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абгабляваць.
@абгабляваць, -люю, -люеш, -люе; зак., што. Зрабіць гэблем гладкай паверхню чаго-н. Абгабляваць дошку.
@абгаварыць, -гавару, -гаворыш, -гаворыць; зак., каго-што. 1. Усебакова разгледзець, абмеркаваць, дзелячыся сваімі думкамі. Абгаварыць пытанне на сходзе. 2. Нядобразычліва выказацца пра каго-н., зганіць, абылгаць. Усіх у вёсцы абгаварыла, усіх абняславіла: і гэты не такі, і той не гэтакі. Сіпакоў.
@абгаварэнне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абгаварыць (у 1 знач.).
@абгаворгл. абгаворы.
@абгавораны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абгаварыць.
@абгаворванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абгаворваць — абгаварыць (у 2 знач.).
@абгаворвацца, -аецца; незак. Зал. да абгаворваць.
@абгаворваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгаварыць.
@абгаворы, -аў; адз.абгавор, -у, м. Нядобразычлівыя выказванні пра каго-н. У часе гэтых сесій-збораў Было нямала абгавораў І розных штучак, жартаў, кпінак, Ліхіх і добрых успамінак. Колас.
@абгаджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абгадзіць.
@абгаджвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абгадзіцца.
2.Зал. да абгаджваць.
@абгаджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгадзіць.
@абгадзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак. Разм. Забрудзіць сябе чым-н.
@абгадзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго- што. Разм. Забрудзіць што-н. чым-н.
// перан. Зганьбіць, зняславіць. Вось тут і паспрабуй уладзіць: паможаш іншаму, а ён цябе абгадзіць. Корбан.
@абгаліць, -галю, -голіш, -голіць; зак. Тое, што і агаліць (у 7 знач.). Пакуль нашы разведчыцы і праважатыя з'ядуць крупнік, абгалю ўсіх не горш, як у гарадской цырульні. Кулакоўскі.
@абгамтацца, -аецца; зак. Абл. Абмяцца. Каўнер абгамтаўся вакол шыі. Чорны.
@абганялка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Разм. Тое, што і акучнік.
@абганяльны, -ая, -ае.
1. З дапамогай якога праворваюць міжрадкоўе. Абганяльны трактар. 2. Які сеецца радамі і патрабуе міжрадковай апрацоўкі. Абганяльныя культуры.
@абганянне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абганяць — абагнаць.
@абганяцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да абагнацца.
2.Зал. да абганяць.
@абганяць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да абагнаць.
@абгарадзіцца, -раджуся, -родзішся, -родзіцца; зак. Абнесці агароджаю сваю сядзібу, уладанні. [Сымон] ужо жыў у новай хаце, ужо абгарадзіўся, абсталяваўся, абараўся і абсеяўся. Чорны.
@абгарадзіць, -раджу, -родзіш, -родзіць; зак., што. Абнесці што-н. агароджаю. Абгарадзіць сад. □ Здавалася, што гаспадар меў перад сабою мэту паставіць будынак і абгарадзіць яго навек. Чорны.
@абгарак, -рка, м. Абгарэлая рэшта (бервяна, запалкі і пад.). Хоць ліў безупынку дождж, да світання ад трох гумнаў асталіся толькі мокрыя абгаркі. Мележ. Тышкевіч намацаў пад узгалоўем запалкі, доўга шукаў сярод абгарэлых цэлую, злаваў на старую прывычку соваць у карабок абгаркі. Асіпенка.
@абгараць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгарэць.
@абгарваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгарэць.
@абгарнуцца, -гарнуся, -горнешся, -горнецца; зак. 1. Акрыць, ахінуць сябе чым-н. Абгарнуцца плашчом. 2. Пакрыць, ахінуць сабой што-н. Канец шаліка абгарнуўся па назе і абвіс дзесьці ззаду ажно да пят. Галавач.
@абгарнуць, -гарну, -горнеш, -горне; зак., каго-што. 1. Абсыпаць што-н. чым-н. поўнасцю або часткова. Абгарнуць дрэўцы зямлёю. 2. Пакрыць, ахінуць чым-н. з усіх бакоў; укруціць у што-н. Абгарнуць кнігу папераю. □ Цімошка прысеў, каб латвей запаліць падпалак, а Юзік абгарнуў яго халацікам, закрываючы ад ветру. Колас.
3.перан. Абвалачы з усіх бакоў. Хмары так абгарнулі неба, што стала цёмна, як у склепе. Чарнышэвіч.
@абгароджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абгарадзіць.
@абгароджванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абгароджваць — абгарадзіць.
@абгароджвацца, -аецца; незак. Зал. да абгароджваць.
@абгароджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгарадзіць.
@абгародка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Невялікая, лёгкая агароджа. Наўкол прыгожай абгародкай Зялёны двор абняў тынок. Машара.
@абгарэлы, -ая, -ае. Пашкоджаны агнём, абпалены. Абгарэлы пень. Абгарэлы танк. □ Наперадзе была рэчка, мост цераз яе і за мостам кварталы горада з разбуранымі, абгарэлымі будынкамі. Галавач.
@абгарэць, -ру, -рыш, -рыць; зак. Трапіўшы ў агонь, абвугліцца, пачарнець; атрымаць пашкоджанні ад агню. Занадта жару. Бульба абгарэла. Счарнелыя дымяцца круглякі.Пысін.
@абгінацца, -аецца; незак. Зал. да абгінаць.
@абгінаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абагнуць.
@абгладжаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал.пр.ад абгладзіць.
@абгладжвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абгладзіцца.
2.Зал. да абгладжваць.
@абгладжваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгладзіць.
@абгладзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак. Разм. 1. Стаць гладкім (пра паверхню чаго-н.).
2. Папаўнець, паправіцца. Конь крыху абгладзіўся, і ўжо льга яго збываць. Чорны.
@абгладзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго- што. 1. Зрабіць паверхню чаго-н. роўнай, гладкай; збольшага апрацаваць. [Сымон:] Ёмкі будзе крыж. Збольшага абчасалі і запілавалі з Данілкам, засталося толькі трохі абгладзіць, і ўсё будзе гатова. Купала.
2.Разм. Зрабіць гладкім, адкарміць. Абгладзіць парсюка.
@абгледзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак. Тое, што і агледзецца (у 1, 2 знач.).
@абгледзець, -джу, -дзіш, -дзіць; зак. Тое, што і агледзець (у 1, 2, 4, 5 знач.).
@абглядацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абгледзецца.
2.Зал. да абглядаць.
@абглядаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгледзець.
@абгніваць, -ае. Незак. да абгнісці, абгніць.
@абгнілы, -ая, -ае. Пашкоджаны зверху гніллю. [Тэафіл] паварушыў кійком даўнія спляценні дзікага вінаграду, што звісалі з абгнілых сукоў старога пнішча. Самуйлёнак.
@абгнісці, -гніе; зак. Стаць зверху або з краёў гнілым. Абгніў, абваліўся паркан. Праўда,.. [Алеся] сама пакрысе яго расцягала, калі не стала чым паліць у печы. Скрыган.
@абгніць, -гніе; зак. Тое, што і абгнісці.
@абгойсаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Бегаючы, пабыць у многіх месцах. Не дзіва: абгойсаў жа ўвесь горад. Затое.. у мяне ў партфелі тое, чаго я шукаў. Сабаленка.
@абгон, -у, м. 1.Дзеянне паводле дзеясл. абганяць — абагнаць (у 1 знач.).
2. Першая кругавая баразна на ворыве. [Гіляр:]— Прывязу трактар сёння і зраблю абгон.., а заўтра — за дзень, за другі — увесь будзе ляжаць бродаўскі папар дагары скібаю. Баранавых.
◊ У абгон (бегчы, ехаць і пад.) — навыперадкі, абганяючы адзін аднаго.
@абгорнены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абгарнуць.
@абгорнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абгарнуць.
@абгортачны, -ая, -ае.
1. Прызначаны для абгорткі; які выкарыстоўваецца для абгорткі (у 1 знач.). Абгортачная папера. 2. Які з'яўляецца абгорткай (у 2 знач.). Абгортачныя лісты кукурузных пачаткаў.
@абгортванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абгортваць — абгарнуць і абгортвацца — абгарнуцца.
@абгортвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абгарнуцца.
2.Зал. да абгортваць.
@абгортваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгарнуць.
@абгортка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. 1. Тое, чым абгорнута што-н. Цэлафанавая абгортка. □ [Мірон Іванавіч:] - Ад тае цукеркі хутка адна абгортка застанецца. Лынькоў.
2. Дробныя верхавінкавыя лісцікі, якія шчыльным покрывам акружаюць суквецце, а потым і плод у некаторых раслін. Пачаткі кукурузы пакрыты абгорткай з лісця. Спелы арэх лёгка аддзяляецца ад абгорткі.
@абграбанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абграбаць — абгрэбці.
@абграбаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгрэбці.
@абгрунтаванасць, -і, ж. Уласцівасць абгрунтаванага; доказнасць, пераканаўчасць якога-н. сцверджання, вываду. Абгрунтаванасць рашэння.
@абгрунтаванне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абгрунтаваць.
2. Тое, чым што-н. абгрунтоўваецца; довад, доказ. Падняўся Малашанка, звыклым жэстам прыгладзіў валасы, напісаў чырвоным алоўкам на паперы нейкія лічбы і пачаў гаварыць, без адступленняў, як некаторыя, без тэарэтычных абгрунтаванняў — адразу аб справе. Шамякін.
@абгрунтаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абгрунтаваць.
2.у знач. прым. Падмацаваны пераканаўчымі доказамі. Цяпер яна, гэта думка, ператварылася ў цвёрдае і абгрунтаванае перакананне: Калхіду асушыць можна, сучасная тэхніка здолее гэта здзейсніць. Самуйлёнак.
@абгрунтаваць, -тую, -туеш, -туе; зак., што. Пацвердзіць фактамі, прывесці пераканаўчыя доказы ў карысць чаго-н. Абгрунтаваць вывады.
@абгрунтоўвацца, -аецца; незак. Зал. да абгрунтоўваць.
@абгрунтоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгрунтаваць.
@абгрызацца, -аецца; незак. Зал. да абгрызаць.
@абгрызаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгрызці.
@абгрызены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абгрызці.
@абгрызці, -грызу, -грызеш, -грызе; -грызём, -грызяце; зак., каго-што. Грызучы, абкусаць, аб'есці. Зайцы абгрызлі ствалы маладых дрэў.
@абгрэбены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абгрэбці.
@абгрэбці, -грабу, -грабеш, -грабе; -грабём, -грабяце; пр. абгроб, -грэбла; заг. абграбі; зак., што. Грабучы, падраўноўваючы, зняць з паверхні лішняе (пра сена, салому і інш.). Абгрэбці стог. Абгрэбці воз з сенам.
@абгульванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абгульваць — абгуляць.
@абгульваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абгуляць.
@абгуляць, -яю, -яеш, -яе; зак., каго-што. Перамагчы каго-н. у гульні. Абгуляць у шахматы.
@абдавацца, -даюся, -даешся, -даецца; -даёмся, -даяцеся; незак. 1.Незак. да абдацца.
2.Зал. да абдаваць.
@абдаваць, -даю, -даеш, -дае; -даём, -даяце. Незак. да абдаць.
@абдадзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абдаць.
@абдараваць, -рую, -руеш, -руе; зак., каго-што. Разм. Тое, што і абдарыць. Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю Абдаравала зямельку вясна. Купала.
@абдарыць, -дару, -дорыш, -дорыць; зак., каго-што. Надзяліць усіх, многіх падарункамі. Як толькі саспелі сыры, .. [Пятрок] павёз іх прадаваць і ў першую ж чаргу абдарыў па цэлай галоўцы і пана Стасека.., і пана Збышку.., і паноў Габруся і Казімежа. Скрыган.
@абдацца, -дамся, -дасіся, -дасца; -дадзімся, -дасцеся, -дадуцца; зак. Абліць, абмыць сябе вадой; спаласнуцца.
@абдаць, -дам, -дасі, -дасць; -дадзім, -дасце, -дадуць; зак., каго-што. 1. Абліць, абсыпаць, абвеяць што-н. адразу з усіх бакоў. Абдаць талерку варам. □ У твар дыхнуў вільготны вецер, абдаў дробнымі кропелькамі дажджу. Пянкрат. Поезд праімчаўся, як змей, абдаўшы віхрам пылу і дыму настаўніка. Колас. Вячэрні халадок прыемна абдаў твар. Кулакоўскі.
2.перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуццё, перажыванне). Яны [Андрэй і Людміла] зайшлі ў яе пакой. І зноў абдало знаёмым і трывожным. Арабей. Нез'яснёная лёгкасць, як пасля скінутых ланцугоў, што доўгі час звязваюць людскую долю, абдала Рыгораву істоту. Гартны.
◊ Як варам абдало — аб прыліве крыві да твару, выкліканым адчуваннем няёмкасці, збянтэжанасці, хваляваннем.
@абдзелены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абдзяліць.
@абдзельванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдзельваць — абдзяліць.
@абдзельвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абдзяліцца.
2.Зал. да абдзельваць.
@абдзельваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абдзяліць.
@абдзернаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абдзернаваць.
@абдзернаваць, -дзярную, -дзярнуеш, -дзярнуе; зак., што. Абкласці дзёрнам. Абдзернаваць абочыны дарогі.
@абдзерці, -дзяру, -дзярэш, -дзярэ, -дзяром, -дзераце; пр. абдзёр, -дзерла; заг. абдзяры; зак., каго-што. 1. Зняць, садраць з паверхні чаго-н. верхні слой, кару і пад.; абадраць. [Бародка] стаяў на каленях і шчапаў з тоўстага сасновага палена лучыну, клаў яе ў пліту, пасля з бярозавага кругляка абдзёр бяросту, падпаліў. Шамякін.
// Разм. Пашкодзіць скуру цела. Абдзерці нагу. Абдзерці твар. 2.перан. Тое, што і абабраць (у 2 знач.).
◊ Абдзерці як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).
@абдзерціся, -дзяруся, -дзярэшся, -дзярэцца; -дзяромся, -дзерацеся; пр. абдзёрся, -дзерлася; заг. абдзярыся; зак. Тое, што і абадрацца.
@абдзёрты, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абдзерці.
2.у знач. прым. Разм. Тое, што і абадраны (у 2 знач.). [Іван Тадорык] зняў са сцяны скрыпку, прысеў на цвёрдую канапку з абдзёртаю абіўкаю і выігрываў нейкія мелодыі. Колас.
3.у знач. прым. Бедны, знядолены. Чым ты была, Беларусь мая родная, — Хіба ж не бачылі нашыя вочы? Вечна абдзёртая, вечна галодная, Сонца не ведала, а толькі ночы. Купала.
@абдзёўбвацца, -аецца; незак. Зал. да абдзёўбваць.
@абдзёўбваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абдзяўбці, абдзяўбаць.
@абдзіманне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдзімаць — абадзьмуць.
@абдзімацца, -аецца; незак. Зал. да абдзімаць.
@абдзімаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абадзьмуць, абдзьмуць.
@абдзірала, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай(-аю), ж. 1.Разм. Той (тая), хто вымагае непамерную цану, плату; хабарнік, махляр, круцель. “Абдзірала, міраед”, — бурчаў дзед на папа. Якімовіч. [Лабановіч:] — Затое ж у настаўніка сумленне чыстае: гэта не абдзірала-ўраднік, не прыстаў і не валасны пісар. Колас.
2.м. Від матыля, які аб'ядае лісце і пупышкі пладовых дрэў.
@абдзіралаўка, -і, ДМ -лаўцы, ж. Разм. Вымаганне непамерна высокай платы (за працу, паслугі, тавар і пад.).
@абдзіралка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Разм. Машына для абдзірання, ачысткі зерня ад абалонкі; шатроўка; крупадзёрка.
@абдзіранне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдзіраць — абадраць, абдзерці і абдзірацца — абадрацца, абдзерціся.
@абдзірацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абадрацца, абдзерціся (у 1 знач.).
2.Зал. да абдзіраць.
@абдзіраць, -аю, -аеш, -ае; незак. 1.Незак. да абадраць, абдзерці.
2.Спец. Механічным спосабам знімаць з зерня абалонку; знімаць верхні слой чаго-н.
@абдзірач, -а, м. Разм. Тое, што і абдзірала (у 1 знач.). Я ўпершыню сам убачыў, што доктара, пана Бадоўскага, правільна называлі абдзірачом. Брыль.
@абдзірачны, -ая, -ае. Спец. Які прызначаны для абдзірання. Абдзірачны станок.
@абдзірка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. 1.Дзеянне паводле дзеясл. абдзіраць-абдзерці (у 1 знач.).
2.толькі мн. (абдзіркі, -рак). Ільняное ці канаплянае валакно з-пад грэбеня.
// Кудзеля з такога валакна; зрэб'е.
@абдзьмухаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго- што. Дзьмухаючы, ачысціць ад чаго-н. (пылу, пушынак і пад.). Абдзьмухаць печаную бульбу.
@абдзьмухванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдзьмухваць — абдзьмухаць.
@абдзьмухвацца, -аецца; незак. Зал. да абдзьмухваць.
@абдзьмухваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абдзьмухаць.
@абдзьмуць, -му, -меш, -ме; зак., каго-што. Тое, што і абадзьмуць.
@абдзяліцца, -дзялюся, -дзелішся, -дзеліцца; зак. Памыліцца, дзелячы што-н.
@абдзяліць, -дзялю, -дзеліш, -дзеліць; зак., каго-што. 1. Пры падзеле, размеркаванні не даць каму-н. нічога або даць менш, чым іншым. Калі хлеба па картках сям'і неставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так умелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх надзяліць, а сябе — абдзяліць. А.Вольскі. [Варвара:]— Зіма, нябось, слязу пусціў: яго брыгаду абдзялілі, дзве касілкі далі ў Варварыну брыгаду, а яму толькі адну... Васілевіч.
// Надзяліць у недастатковай меры якімі-н. якасцямі, здольнасцямі і пад. або пазбавіць якіх-н. якасцей, здольнасцей і пад. Прырода абдзяліла яго ростам і сілай. 2. Надзяліць усіх чым-н., аддаючы кожнаму яго долю. Абдзяліць дзяцей гасцінцамі. □ — Мая воласць вялікая — Белым сырам не абдзеліш. З нар.
@абдзяляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да абдзяліцца.
2.Зал. да абдзяляць.
@абдзяляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да абдзяліць.
@абдзярноўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдзярноўваць — абдзернаваць.
@абдзярноўвацца, -аецца; незак. Зал. да абдзярноўваць.
@абдзярноўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абдзернаваць.
@абдзяўбаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абдзяўбаць.
@абдзяўбаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Тое, што і абдзяўбці.
@абдзяўбці, -дзяўбу, -дзяўбеш, -дзяўбе; -дзяўбём, -дзеўбяце; зак., што. Абкляваць; клюючы, зрабіць паверхню няроўнай. Шпакі абдзяўблі яблык. // Разм. Паадбіваць што-н. ад чаго-н. Абдзяўбці лёд у калодзежы.
@абдораны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абдарыць.
@абдорвацца, -аецца; незак. Зал. да абдорваць.
@абдорваць, -аю, -аеш, -яе. Незак. да абдарыць, абдараваць.
@абдрапаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абдрапаць.
2.у знач. прым. Пакрыты драпінамі, абшарпаны. Абдрапаныя рукі.
@абдрапаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Разм. Зрабіць, нанесці на што-н. драпіну або многа драпін. Абдрапаць руку.
@абдрапваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абдрапаць.
@абдуктар, -а, м. Спец. Адводная мышца.
[Лац. abduco — адводжу.]
@абдуманасць, -і, ж. Уласцівасць і якасць абдуманага. Тут можа нават і не было хоць бы якой выразнай абдуманасці, але Вялічка забраў яго [Кадаўбіцкага] вінтоўку і ўсе патроны. Чорны.
@абдуманы, -ая, -ае. Зроблены свядома, усвядомлены. Абдуманы крок.
@абдумацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. 1. Абмеркаваць, асэнсаваць, сабрацца з думкамі. Віктар не хадзіў самотна па вуліцы пасля таго, як балюча пакрыўдзіў бацьку і жонку, не шукаў такога прытулку, дзе можна было б спакойна абдумацца, заглянуць самому сабе ў душу. Кулакоўскі.
2. Перадумаць, прыйсці да іншага рашэння. Дзядок перш здзіўлена вылупіў вочы, потым хацеў усміхнуцца, але абдумаўся і замест гэтага напусціў на сябе дзелавы выгляд. Зарэцкі.
@абдумаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Папярэдне ў думках разгледзець усе магчымыя акалічнасці, дэталі чаго-н.; усебакова ўзважыць; падумаўшы, вырашыць. Абдумаць пытанне. Абдумаць маршрут. □ Дзед жа Талаш за гэты час абдумаў план свайго далейшага дзеяння. Колас.
@абдумванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдумваць — абдумаць.
@абдумвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абдумацца.
2.Зал. да абдумваць.
@абдумваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абдумаць.
@абдураны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абдурыць.
@абдурванне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдурваць — абдурыць.
@абдурвацца, -аецца; незак. Зал. да абдурваць.
@абдурваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абдурыць.
@абдурыць, -дуру, -дурыш, -дурыць; зак., каго-што. Разм. Ашукаць, перахітрыць каго-н. Не даць сябе абдурыць. □ Не, матку не абдурыш, не схаваеш ад маткі нічога. Чарнышэвіч.
@абдым, -у, м. Дзеянне паводле дзеясл. абдымаць — абняць (у 3 знач.); ахоп.
@абдыманне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абдымаць — абняць (у 1 знач.).
@абдымацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абняцца.
@абдымаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абняць.
@абдыміць, -млю, -міш, -міць; зак., каго- што. Абдаць дымам. Абдыміць пчол. // Пакрыць сажай, закуродыміць; задыміць. Абдыміць хату.
@абдымкі, -аў; адз. няма. Ахопліванне рукамі каго-н. (выказваючы пачуцці радасці, замілавання і пад.). Людзі кінуліся да Васіля Іванавіча, ледзь не заціснулі.. у абдымках, падхапілі на рукі. Лынькоў.
◊ З распасцёртымі абдымкамі — з радасцю, прыветна (сустрэць, прыняць і пад.). Кідацца (кінуцца) у абдымкігл. кінуцца. Схапіць у абдымкігл. схапіць.
@абдымлены, -ая, -ае. Пакрыты куродымам, пачарнелы ад сажы. Абдымлены комін тырчыць, як вяха, Як здань, вызірае з імглы. Купала.
@абдымны, -ая, -ае. Які ахоплівае што-н.; накіраваны з некалькіх бакоў. Абдымныя аперацыі праціўніка.
@абегаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Тое, што і абабегаць (у 3, 4 знач.). Абегаў Уладзя ручавіну, І клін, і пасечку, лагчыну. Колас.
@абеглы. У выразе: абеглы поглядгл. погляд.
@абегчы, абягу, абяжыш, абяжыць; абяжым, абежыце; зак., каго-што. Тое, што і абабегчы.
@абед, -у, М -дзе, м. 1. Яда сярод дня; полудзень. Абед пачынаецца ў гадзіну дня. Запрасіць на абед. // Форма прыёму гасцей з нагоды якой-н. урачыстасці. Даць абед. Званы абед. 2. Ежа для спажывання ў абедзенны час. Абед з трох страў. Смачны абед. Вегетарыянскі абед. 3. Час, у які звычайна абедаюць; абедзенны перапынак. Настаў абед. Прайшоў абед. ◊ Лукулаўскі абед — вельмі багаты абед. Царскі абед — вельмі багаты, пышны абед.
@аб'едакгл. аб'едкі.
@абедаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Есці ў абедзенны час; есці абед. Зараз у сталоўцы магло свабодна абедаць чалавек сорак. Колас. Ніхто не ведае, як сірата абедае. Прыказка.
@абедзвегл. абодва.
◊ Абедзвюма рукамі ўхапіццагл. ухапіцца. Абедзвюма рукамі трымаццагл. трымацца. Кульгаць на абедзве нагігл. кульгаць.
@абедзенны, -ая, -ае. Які мае адносіны да абеду; прызначаны для абеду. Абедзенны перапынак. Абедзенная пара. Абедзенны стол.
@аб'едзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аб'есці (у 1 знач.).
@аб'едкі, -аў; адз.аб'едак, -дка, м. Рэшткі яды, недаедзеныя кавалкі. Аб'едкі хлеба. // перан. Тое, што астаецца пасля каго-н. (падзелу, карыстання і пад.). Яму суджана было парадзіцца ў сям'і з дзевяці душ — і самаму апошняму. А апошняму заўсёды застаюцца аб'едкі. Усё падзялілі браты, пазабіралі ў пасаг сёстры. Дамашэвіч.
@абеднены, -ая, -яе. Дзеепрым. зал. пр. ад абядніць.
@абедня, -і, ж. Набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або днём. Глухому поп другі раз абедню не служыць. Прымаўка.
@абезгаловіць, -лоўлю, -ловіш, -ловіць; зак., каго-што. 1. Зняць, адсячы галаву каму-н.
2.перан. Пазбавіць што-н. (рух, рэвалюцыю і пад.) яго правадыра, кіраўніцтва. Абезгаловіць паўстанне.
@абезгалосець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Пра спевакоў — страціць голас; зрабіцца безгалосым.
@абезгалоўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абезгаловіць.
@абезгалоўліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абезгалоўліваць — абезгаловіць.
@абезгалоўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абезгаловіць.
@аб'езд, -у, М -дзе, м. 1.Дзеянне паводле дзеясл. аб'язджаць — аб'ехаць (у 1-3 знач.).
2. Месца з часовай дарогай, па якім можна аб'ехаць. Веласіпед лёгка каціўся наперад, пакідаючы ззаду пад'ёмы і спускі, масты і аб'езды. “Беларусь”.
3.Уст. Конны дазор. Дзесьці недалёка залескаталі па бруку конскія падковы — ехаў аб'езд. Гартны.
@аб'езджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аб'ездзіць.
@аб'ездзіцца, -дзіцца; зак. Разм. 1. Прывыкнуць хадзіць у вупражы, пад сядлом (пра каня).
2. Ад язды стаць больш прыдатным; абкатацца, прыцерціся (пра машыны, агрэгаты і пад.).
3. Зрабіцца прыдатным для язды, абцерціся (пра дарогу).
@аб'ездзіць, -езджу, -ездзіш, -ездзіць; зак., каго-што. 1. Неаднаразова выязджаючы, пабываць у многіх месцах. З таго часу Ніна аб'ездзіла перакладчыцай пры высокім палкоўніку многія вызваленыя часцямі нашай Арміі гарады дзяржаў Заходняй Еўропы. Васілевіч.
2. Прывучыць каня хадзіць у вупражы, пад сядлом. На ўсім скаку мог заарканіць Касым самага дзікага жарабка, за кароткі час аб'ездзіць яго. Даніленка.
3. Яздой зрабіць больш прыдатным; абкатаць. Аб'ездзіць калёсы, матацыкл, машыну. 4. Укатаць, зрабіць прыдатным для язды (пра дарогу).
@аб'ездка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. 1. Дарога, пракладзеная побач, па якой можна аб'ехаць якую-н. перашкоду. [Абрыцкі:] Наскрозь я бачу службу вашу! Чаму аб'ездак, сцежак многа?.. Колас.
2.Спец. Прывучванне хадзіць пад сядлом, у вупражы (пра коней). Аб'ездка маладых коней.
@аб'ездчык, -а, м. 1. Работнік лясніцтва, які наглядае за вядзеннем лясной гаспадаркі на сваім участку і за работай леснікоў. Калісьці гэты Атрошка служыў у Аляксееўцы лесніком, потым яго перавялі ў Масевічы аб'ездчыкам. Пальчэўскі.
2. Той, хто прывучае маладых коней хадзіць пад сядлом, у вупражы.
@абеззаражаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абеззаразіць.
@абеззаражвальны, -ая, -ае. Прызначаны для абеззаражвання, дэзінфекцыі. Абеззаражвальныя рэчывы.
@абеззаражванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абеззаражваць — абеззаразіць.
@абеззаражвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абеззаразіцца.
2.Зал. да абеззаражваць.
@абеззаражваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абеззаразіць.
@абеззаразіцца, -зіцца; зак. Пазбавіцца ад хваробных мікробаў, дэзінфіцыравацца.
@абеззаразіць, -ражу, -разіш, -разіць; зак., каго-што. Знішчыць чым-н. хваробныя мікробы, дэзінфіцыраваць. Абеззаразіць паветра.
@абеззямеленне, -я, н. Стан паводле знач. дзеяслэ абеззямелець.
@абеззямелены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абеззямеліць.
@абеззямелець, -лею, -лееш, -лее, зак. Страціць зямлю, стаць беззямельным.
@абеззямеліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго- што. Пазбавіць каго-н. зямлі; зрабіць беззямельным.
@абеззямельванне, -я, н. Дзеянне паводле знач.дзеясл.абеззямельваць — абеззямеліць.
@абеззямельвацца, -аецца; незак. Зал.да абеззямельваць.
@абеззямельваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абеззямеліць.
@абезнадзеіць, -дзею, -дзеіш, -дзеіць; зак., каго. Пазбавіць каго-н. надзеі на што-н.
@абезнадзейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абезнадзеіць.
@аб'езны, -ая, -ае. Такі, па якім аб'язджаюць; кружны. Доўгі шнур падвод на момант затрымаўся, пасля пярэдняя завярнула на аб'езную сценку. Гартны.
@аб'ект, -а, М -кце, м. 1. Матэрыяльная рэчаіснасць, навакольны свет, які існуе па-за намі і незалежна ад нашай свядомасці. Аб'ект пазнання. 2. З'ява, прадмет, асоба, якія падпадаюць пад уздзеянне каго-, чаго-н. Аб'ект назірання, навуковага даследавання. □ Жыццё народу ва ўсёй яго паўнаце і шматграннасці, праца і побыт народных мас.. — усё гэта прызначана быць аб'ектам творчасці паэта. Івашын.
3. Прадпрыемства, будоўля, асобны ўчастак чаго-н. як адзінка гаспадарчага або абароннага значэння. Рабочых перавялі на другія аб'екты — каго на будаўніцтва рабочага пасёлка, каго — на падсобныя памяшканні. Няхай. Мірнае насельніцтва выходзіла на будаўніцтва абаронных аб'ектаў. Краўчанка.
2. Тое, што і дапаўненне (у 3 знач.).
[Ад лац. objectum — прадмет.]
@аб'ектавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аб'екта (у 3 знач.).
@аб'ектны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аб'екта (у 1, 4 знач.).
@аб'ектываванне, -я, н. Тое, што і аб'ектывацыя.
@аб'ектываваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аб'ектываваць.
@аб'ектывавацца, -тывуецца; незак. Зал. да аб'ектываваць.
@аб'ектываваць, -тывую, -тывуеш, -тывуе; зак. і незак., каго-што. Увасобіць (увасабляць) што-н. у чым-н. аб'ектыўным, рэчыўным, даступным для ўспрыняцця. Магчыма, паэту трэба было аб'ектываваць у самастойным чалавечым вобразе носьбіта той выкрывальнай грамадска-рэалістычнай лініі, якая на працягу ўсёй паэмы змагаецца з няспелымі дробнабуржуазнымі ілюзіямі Перагуда. Бярозкін.
@аб'ектывацыя, -і, ж. 1. У ідэалістычнай філасофіі — ператварэнне суб'ектыўных вобразаў свядомасці ў самастойныя сутнасці, якія існуюць незалежна ад свядомасці.
2. Увасабленне, выражэнне чаго-н. у матэрыяльных формах, вобразах, даступных успрыманню. Аб'ектывацыя творчай задумы.
@аб'ектывізаванасць, -і, ж. Стан, уласцівасць аб'ектывізаванага. Песенна-інтанацыйны, працяжна-напеўны склад радка, здаецца, найбольш і стварае ў вершы ўражанне яго эпічнай аб'ектывізаванасці. Лойка.
@аб'ектывізаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад аб'ектывізаваць.
2.у знач. прым. Рэальны, які аб'ектыўна існуе, тыпізаваны. Паэтызуючы рэвалюцыю, іх творцы [аўтары паэм 20-х гадоў] не спынялі яшчэ ўвагі на канкрэтных падзеях, не ўздымаліся да стварэння аб'ектывізаванага вобраза героя рэвалюцыі. Лойка.
@аб'ектывізавацца, -зуецца; незак. Зал. да аб'ектывізаваць.
@аб'ектывізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., каго-што. Тое, што і аб'ектываваць.
@аб'ектывізацыя, -і, ж. Тое, што і а б'ектывацыя.
@аб'ектывізм, -у, м. 1. Тое, што і аб'ектыўнасць (у 2 знач).
2. Уяўная аб'ектыўнасць, “беспартыйнасць” у навуцы і мастацтве, за якой хаваецца варожая марксісцка-ленінскай класавай ацэнцы рэчаіснасці буржуазная, ідэалістычная ідэалогія. Асноўная рыса разважанняў аўтара [легальнага марксіста Струвэ], адзначаная з самага пачатку, гэта яго вузкі аб'ектывізм, які абмяжоўваецца доказам немінучасці і неабходнасці працэсу і не імкнецца ўскрываць у кожнай канкрэтнай стадыі гэтага працэсу ўласцівую яму форму класавага антаганізму, — аб'ектывізм, які характарызуе працэс наогул, а не тыя антаганістычныя класы ў паасобку, з барацьбы якіх складваецца працэс. Ленін.
@аб'ектывіст, -а, М -сце, м. Прыхільнік аб'ектывізму (у 2 знач.).
@аб'ектывісцкі, -ая, -ае. Звязаны з аб'ектывізмам (у 2 знач.). Аб'ектывісцкі погляд на гісторыю. □ Максім Багдановіч дасканала разумеў згубны для мастацтва халодна-абыякавы, аб'ектывісцкі падыход да жыццёвых з'яў. Майхровіч.
@аб'ектыў, -тыва, м. Частка аптычнай прылады, якая складаецца з адной або некалькіх лінзаў, накіраваных на аб'ект разгляду. Аб'ектыў фотаапарата. Аб'ектыў тэлескопа. [Ад лац. objectum — прадмет.]
@аб'ектыўнасць, -і, ж. 1. Уласцівасць аб'ектыўнага; рэальнае, незалежнае ад свядомасці існаванне чаго-н. як самастойнага аб'екта. Аб'ектыўнасць навакольнага свету і яго заканамернасцей. 2. Адпаведнасць аб'ектыўнай рэчаіснасці, адсутнасць суб'ектывізму ў разважанні аб чым-н., бесстароннасць. Аб'ектыўнасць ацэнкі.
@аб'ектыўны, -ая, -ае.
1. Які існуе па-за свядомасцю і незалежна ад яе. Аб'ектыўная неабходнасць капіталізму, які перарос у імперыялізм, парадзіла імперыялісцкую вайну. Ленін.
2. Бесстаронні, праўдзівы, пазбаўлены суб'ектывізму. Аб'ектыўны вывад. □ Ніводзін аб'ектыўны чалавек не можа адмаўляць, што ўплыў краін сацыялізма на ход сусветных падзей становіцца ўсё мацнейшым, усё глыбейшым. Брэжнеў.
○ Аб'ектыўная ісцінагл. ісціна. Аб'ектыўная рэальнасцьгл. рэальнасць.
@абеларусіць, -рушу, -русіш, -русіць; зак., каго-што. 1. Выхаваць у традыцыях беларускага нацыянальнага характару і нацыянальнай культуры.
2. Надзяліць рысамі, уласцівымі беларусу.
@абеларушваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абеларусіць.
@абелены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абяліць.
@абеліск, -а, м. Помнік у гонар якой-н. падзеі або на ўшанаванне чыёй-н. памяці ў выглядзе высокага, звычайна кантовага, слупа, звужанага ўверсе. Справы мужных славіць родны Мінск, Вольны, шумны, светлы і зялёны, І на Круглай плошчы абеліск У вякі ўздымае іх імёны. Калачынскі.
[Грэч. obeliskos.]
@абельванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абельваць — абяліць.
@абельваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абяліць.
@аберагацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Аберагаць сябе ад каго-, чаго-н. Аберагацца ад прастуды. 2.Зал. да аберагаць.
@аберагаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго- што. Засцерагаць, ахоўваць ад чаго-н. шкоднага, небяспечнага. Янукевіч не памыкаўся ўводзіць сына ў курс сваіх спраў, аберагаў яго ад трывог і сумненняў — хай хлопец вучыцца. Хадкевіч.
// Вартаваць, пільнаваць. І сапраўды, што можа быць высакародней, як аберагаць спакой такіх бязвінных душ, як яго [Грыневіча] Алёшка. Гурскі.
@аберагчы, -рагу, -ражэш, -ражэ; -ражом, -рэжаце, -рагуць; пр. абярог, аберагла, аберагло; заг. аберажы. Зак. да аберагаць.
@аберагчыся, -рагуся, -рэжашся, -рэжацца; -ражомся, -рэжацеся, -рагуцца; пр. абярогся, абераглася, абераглося; заг. аберажыся. Зак. да аберагацца (у 1 знач.).
@аберажлівы, -ая, -ае. Разм. Поўны адчування небяспекі; засцярожлівы. Усё ж, як.. [Ганна] ні хацела, трывога не пакідала яе, прымушала глядзець наперад з непакоем і аберажлівай насцярожанасцю. Мележ.
@аберацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аберацыі.
@аберацыя, -і, ж. Спец. 1. Скажэнне або недастатковая выразнасць паказанняў аптычных прылад. Сферычная аберацыя. Храматычная аберацыя. 2. Уяўнае адхіленне нябесных свяціл ад іх сапраўднага месца знаходжання, якое выклікаецца рухам Зямлі вакол Сонца.
3. Адхіленне ад нармальнай будовы арганізма, якое часта выражаецца толькі ў інакшай афарбоўцы або велічыні.
4.перан. Памылка, адхіленне ад ісціны.
[Ад лац. aberratio — адхіленне.]
@абернуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абярнуць.
@абертон, -у, м. Дадатковы, больш высокі тон, які суправаджае асноўны і надае яму асобае адценне; прыгук. Тоны і абертоны гучання. [Ням. Oberton.]
@аберуч, прысл. Разм. Абедзвюма рукамі (абхапіць, узяць што-н.). Павёў доктар пана ў лазню, пасадзіў на палок ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. Якімовіч.
@аберучкі, прысл. Разм. Тое, што і аберуч. І ты, слуга такога бога, яго аберучкі ўздымаў і разам з ім мяне, нябогу, крывёй нявіннай абліваў? Дубоўка. У раненага загарэліся вочы, ён аберучкі хапіў біклагу і пачаў прагна піць. С.Александровіч.
@абескаляроўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абескаляроўваць — абясколерыць і стан паводле знач. дзеясл. абескаляроўвацца — абясколерыцца.
@абескаляроўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абясколерыцца.
2.Зал. да абескаляроўваць.
@абескаляроўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абясколерыць.
@аб'есці, аб'ем, аб'ясі, аб'есць; аб'ядзім, аб'ясце, аб'ядуць; заг. аб'еш; зак., каго-што. 1. Абкусаць, абгрызці што-н. Вусень аб'еў капусту. 2.Разм. Многа ці часта едучы, прычыніць страту каму-н. [Хадкевіч:] — Яна [Галя] нас не аб'есць... А без яе будзе зусім пуста ў хаце. Васілевіч.
◊ Вушы аб'есці; з вушамі аб'есці — пра ўтрыманне каго-н. пражэрлівага, але малакарыснага.
@аб'есціся, аб'емся, аб'ясіся, аб'есца; аб'ядзімся, аб'ясцеся, аб'ядуцца; заг. аб'ешся; зак. З'есці лішняе, пераесці.
◊ Блёкату аб'есціся — здурнець.
@абетаваны. У выразе: абетаваная зямлягл. зямля.
@аб'ехаць, -еду, -едзеш, -едзе; -едзем, -едзеце, -едуць; заг. -едзь; зак., каго-што. 1. Праехаць вакол каго-, чаго-н. Як пабачыў князь, колькі Кірыла лесу аб'ехаў, аж за галаву ўзяўся. Колас.
2. Праехаць збоку, абмінаючы каго-, што-н. Аб'ехаць камень. □ Спярша Зося і намервалася гэта зрабіць, але праз момант нібы апомнілася, махнула нядбайна рукою і, не захацеўшы нават напаіць каня, аб'ехалі людзей і схавалася за Цішкавай хатай. Гартны.
3. Едучы, пабыць усюды, у многім месцах. Ад самае Волгі Да сівых Карпат — Паўсвета на танку Аб'ехаў мой брат. Астрэйка. Калгасаў ці мала Аб'ехаў араты, Чаму ж так удала Патрапіў у сваты. Куляшоў.
4. Апусціцца, з'ехаць уніз. Як толькі ўбачыў [Іван], што з акон шугае полымя, так і аб'ехаў на зямлю. Дуброўскі. Павязка за ноч аб'ехала, намокла на дажджы. Мележ. Цяпер ён [мурашнік] даходзіў да другога сука. І раптам асыпаўся, аб'ехаў. Чорны. На дзіва ўсім, пахілілася і аб'ехала падкапаная гара. Бажко.
5.перан. Схуднець.
◊ На лапці не аб'ехаць — не так проста і лёгка абвесці каго-н. Свет аб'ехаць — пабыць усюды, у розных месцах.
@аб'ём, -у, м. 1. Велічыня прадмета, выражаная ў кубічных адзінках. Аб'ём геаметрычнага цела. Аб'ём каўша — 0,6 кубаметра. Аб'ём грудной клеткі. 2.перан. Змест чаго-н. з пункту гледжання памераў, саставу, колькасці і пад. Па аб'ёму матэрыял быў пасільны для вучняў. Аб'ём работ. Аб'ём вытворчасці. Аб'ём патрабаванняў.
@аб'ёмісты, -ая, -ае. Вялікі аб'ёмам. Гэта быў даволі аб'ёмісты рукапіс, два гады пісаны. Брыль.
@аб'ёмнасць, -і, ж. Уласцівасць аб'ёмнага. Аб'ёмнасць абмалёўкі. Аб'ёмнасць прадметаў.
@аб'ёмны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да аб'ёму (у 1 знач.). Аб'ёмнае вымярэнне. Аб'ёмны аналіз. // Які мае трохмерныя паказчыкі. Аб'ёмнае кіно. □ Асабліва яркае ўвасабленне калгасная тэматыка атрымала ў творах круглай аб'ёмнай скульптуры. “Беларусь”.
2. Вялікага аб'ёму, памеру. Аб'ёмны твор.
@абжаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. вал. пр. ад абжаваць.
@абжаваць, -жую, -жуеш, -жуе; -жуем, -жуяце; зак., што. Разм. Пажаваць збольшага, памяць зубамі.
@абжаніць, -жаню, -жэніш, -жэніць; зак., каго. Разм. Тое, што і ажаніць.
@абжаты, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абжаць. 2.у знач. прым. Пра што-н., вакол чаго ў непасрэднай блізкасці зжата збажына, трава і пад. Абжаты камень.
@абжацца, абажнецца; зак. Разм. Стаць добра жаць, рэзаць (пра серп, жняярку).
@абжаць, абажну, абажнеш, абажне; абажнём, абажняце; зак., што. Зжаць што-н. вакол чаго-н. Васіль жартаваў з машыністамі, дапамог абжаць новы ўчастак. Савіцкі.
@абжора, -ы, м. і ж. Разм. Той, хто любіць многа есці; прагны да яды. Сярод.. [рыбак], свецячы белым распухлым жыватом, плаваў і сам абжора — шчупак. Аляхновіч. [Ярохін:]— А вось гэты тлусты пан, відаць, вялікі абжора. Шамякін.
@абжорлівасць, -і, ж. Уласцівасць абжорлівага; абжорства.
@абжорлівы, -ая, -ае. Прагны да яды; пражэрлівы.
@абжорства, -а, н. Разм. Прагнасць да яды; пражэрлівасць.
@абжорысты, -ая, -ае. Тое, што і абжорлівы. А людзей усё меней ды меней заставалася, бо, акрамя сябе, Змею Гарынычу патрэбна напхаць сваю абжорыстую радню. З нар.
@абжоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абжаваць.
@абжуліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго-што. Разм. Ашукаць у карыслівых мэтах; абдурыць.
@абжульваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абжуліць.
@абжывацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абжыцца. Мы [партызаны] паступова абжываліся на сваім астраўку. Казлоў.
2.Зал. да абжываць.
@абжываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абжыць.
@абжынацца, -аецца; незак. Зал. да абжынаць.
@абжынаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абжаць.
@абжырацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абжэрціся.
@абжыраць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. груб. Аб'ядаць. — Абжыраеце вы мяне, кабвыпадохлі, — бурчаў Халуста. Чарнышэвіч.
@абжытак, -тку, м. У выразах: на абжытак, для абжытку — для задавальнення першай неабходнасці, першай у жыцці патрэбы. [Томчак:] — Адпусці. Усё, што ёсць у маім абозе, пакінем табе на абжытак. Бажко.
@абжытасць, -і, ж. Уласцівасць абжытага. І хоць падлога была чыста вымытая, грубка пабеленая, а на вокнах віселі паркалёвыя фіранкі — тут не было той абжытасці, якая стварае ўтульнасць, вабіць адпачыць, крыху забыцца на дзённыя турботы. Хадкевіч.
@абжыты, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абжыць.
2.у знач. прым. Асвоены, прыстасаваны для жылля; добраўпарадкаваны. Абжыты дом. □ Вайна зрушыла з абжытых, наседжаных месц дзесяткі, сотні тысяч людзей. Новікаў.
@абжыцца, -жывуся, -жывешся, -жывецца; -жывёмся, -жывяцеся; зак. 1. Набыць усё неабходнае на новым месцы жыхарства, у новых умовах. Была зямелькі там валока, Дзе можна б моцна і глыбока Пусціць карэнні ў грунт, абжыцца — Было на чым разварушыцца. Колас.
2. Звыкнуцца з новымі ўмовамі жыцця, прывыкнуць да жыцця на новым месцы. Крыху абжыўся Данілка на бойні, але ўсё роўна думка аб вёсцы не давала спакою. Пестрак.
@абжыць, -жыву, -жывеш, -жыве; -жывём, -жывяце; зак., што. Асвоіць новае месца, зрабіўшы яго ўтульным, прыгодным для жыцця, прыстасаваць пад жыллё. Патрэбна будзе — абжыве Ён [малодшы сын] новую планету! Смагаровіч. Трэба ж даць лад свайму дому, Абжыць неабжыты пустыр. Колас.
@абжэрціся, -жаруся, -жарэшся, -жарэцца; -жаромся, -жарацеся; пр. абжорся, -жэрлася; зак. Разм. груб. Аб'есціся. З аўтаматам стаіць на дарозе маёй чужаніца. Ён абжорся нашым дабром. Панчанка.
@абза, -ы, ж. Неабрэзаны край дошкі. Дошка з абзой.
@абзавесціся, -вядуся, -вядзешся, -вядзецца; -вядзёмся, -ведзяцеся; пр. абзавёўся, -вялася, -вялося; заг. абзавядзіся; зак. Набыць што-н. неабходнае для жыцця, гаспадаркі і пад. Абзавесціся жывёлай. Абзавесціся мэбляй. // Стварыць што-н., паклапаціцца аб наяўнасці чаго-н. Тыя, каго вучыла Сцепаніда Андрэеўна ў пачатку сваёй работы, даўно сталі дарослымі людзьмі, абзавяліся сем'ямі. Шахавец.
@абзаводак, -дку, м. У выразах: па абзаводак, для абзаводку — на абзавядзенне.
@абзаводзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; заг. абзаводзься. Незак. да абзавесціся. Усё трэба будаваць нанава, усім трэба абзаводзіцца з самага пачатку. В.Вольскі.
@абзавядзенне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абзаводзіцца-абзавесціся.
@абзадачаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абзадачыць. У растэрміноўку выплаты павінна была прыйсці новая жняярка, яна і была абзадачана з самай вясны. Чорны.
@абзадачванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абзадачваць-абзадачыць.
@абзадачвацца, -аецца; незак. Зал. да абзадачваць.
@абзадачваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абзадачыць.
@абзадачыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго-што. Даць задатак за што-н. Раптам прайшла навіна, што ўсю зямлю адразу абзадачылі нейкія два былыя арандатары. Чорны.
@абзац, -а, м. 1. Водступ управа ў пачатку першага радка якога-н. тэксту; чырвоны радок.
2. Частка тэксту паміж двума такімі водступамі. Прачытаць першы абзац. [Ням. Absatz — уступ.]
@абзваніць, -званю, -звоніш, -звоніць; зак., каго-што. Разм. 1. Пазваніць да ўсіх ці да многіх па тэлефоне. Абзваніць усіх знаёмых. 2.перан. Апавясціць, расказаць аб чым-н. усюды; разнесці якую-н. вестку. Абзваніць увесь свет.
@абзвоньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абзваніць.
@абзеляніцца, -ніцца; зак. Пакрыцца расліннасцю, зелянінай. Увесь пасёлак разросся, абзеляніўся і нагадвае далекаваты прыгарад. Кулакоўскі.
@абзеляніць, -ню, -ніш, -ніць; -нім, -ніце; зак., што. Насадзіць многа кустоў, дрэў, пакрыць расліннасцю.
@абзнаёміцца, -млюся, -мішся, -міцца; зак., з кім. Разм. Пазнаёміцца з усімі новымі суседзямі, супрацоўнікамі.
@абзывацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абазвацца.
@абзываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абазваць.
@абібок, -а, м. Разм. пагард. Лежабок, гультай, лодар. [Жывіцкі:] Ты ўсё лёгкае работы хацеў і зрабіўся нарэшце абібокам, гультаём. Чорны.
@абібоцтва, -а, н. Разм. пагард. Гультайства, лодарнічанне. Яна [жонка] яго, Ігналю, прабірала, як заўсёды, за яго абібоцтва і нядбаласць у гаспадарцы. Бядуля.
@абівальшчык, -а, м. Спецыяліст па абіўцы мэблі.
@абівальшчыца, -ы, ж. Жан. да абівальшчык.
@абіванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абіваць — абабіць і абівацца — абабіцца.
@абівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абабіцца (у 1 знач.).
2.Зал. да абіваць.
@абіваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абабіць (у 1-3 знач.).
◊ Абіваць парогі — шматразова паяўляцца дзе-н., просячы або дамагаючыся чаго-н. Бокі абіваць — знаходзіцца дзе-н. без справы; ацірацца.
@абівачны, -ая, -ае. Які прызначаны, служыць для абіўкі; які ўжываецца пры абіўцы. Абівачныя матэрыялы. Абівачная тканіна.
@аб'інелы, -ая, -ае. Пакрыты інеем. Аб'інелае дрэва.
@аб'інець, -ею, -ееш, -ее; зак. Пакрыцца інеем з усіх бакоў. Усё наўкола аб'інела — хаты, платы, дрэвы. Пташнікаў.
@аб'іньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аб'інець.
@абірала, -ы, ДМ -у, Т -ам. м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж. Разм. Той, хто беспадстаўна вымагае або бярэ з другога непамерную плату, запрошвае высокую цану і пад.
@абіралаўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Разм. Вымаганне занадта вялікай платы, запрошванне вялікай цаны і пад.
@абіранне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абіраць — абабраць.
@абіраны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абіраць (у 1 знач.).
2.у знач. прым. Ачышчаны ад лушпін. Абіраная бульба. 3.у знач. прым. Зняты з дрэва (пра садавіну). Абіраныя яблыкі.
@абірацца, -аецца; незак. Зал. да абіраць.
@абіраць, -аю, -аеш, -ае.
1.Незак. да абабраць.
2.Незак. да абраць.
@абіркі, -рак; адз. няма. Адкіды чаго-н., лушпінне, шалупінне і іншыя адходы ад бульбы, пладоў пры падрыхтоўцы іх да яды або пасля перабірання.
@абісінецгл. абісінцы.
@абісінкагл. абісінцы.
@абісінскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Абісініі, абісінцаў.
@абісінцы, -аў; адз.абісінец, -нца, м.;абісінка, -і, ДМ -нцы; мн. абісінкі, -нак; ж. Ранейшая назва асноўнага насельніцтва Эфіопіі (Абісініі); эфіопы.
@абітурыент, -а, М -нце, м. Вучань, які канчае сярэднюю школу, а таксама выпускнік, які паступае ў ВНУ. Дарогаю да інтэрната, у якім размяшчаліся абітурыенты, паміж Галяй і Косцікам ішла мірная, лагодная гаворка. Сабаленка. Зрэшты, хто мы такія? І не вучні ўжо і не студэнты яшчэ — абітурыенты. Асіпенка.
[Ад лац. abituriens, abiturientis — гатовы пайсці, пакінуць.]
@абітурыентка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да абітурыент.
@абіўка, -і, ДМ -ўцы, ж. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абіваць — абабіць.
2. Матэрыял, якім абіваюць або абабіта што-н. Плюшавая абіўка мэблі. □ Праз шалёвачную абіўку столі церушыліся тонкія струменьчыкі пяску. Лынькоў.
@абіўны, -ая, -ое. Які выкарыстоўваецца для абіўкі; які патрабуе абіўкі. Абіўная тканіна. Абіўное крэсла.
@абіўшчык, -а, м. Тое. што і абівальшчык.
@абіўшчыца, -ы, ж. Жан. да абіўшчык.
@абкалаціць, -лачу, -лоціш, -лоціць; зак., што. Абабіць, калоцячы; абтрэсці. Абкалаціць яблыню. □ Восень развесіла барвы на дрэвах, спустошыла палеткі, абкалаціла садавіну. Сабаленка.
@абкалоцца, -калюся, -колешся, -колецца; зак. Укалоць сябе ў многіх месцах; пакалоцца.
@абкалоць/11, -калю, -колеш, -коле; зак., што. Адбіць, адкалоць кавалкамі што-н. з чаго-н. Абкалоць лёд у калодзежы.
@абкалоць/22, -калю, -колеш, -коле; зак., што. Пакалоць чым-н. вострым вакол чаго-н. ці па ўсёй паверхні чаго-н.
@абкалочаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкалаціць.
@абкалочвацца, -аецца; незак. Зал. да абкалочваць.
@абкалочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкалаціць.
@абкантаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкантаваць.
@абкантаваць, -тую, -туеш, -туе; зак., што. Тое, што і акантаваць.
@абкантоўвацца, -аецца; незак. Зал. да абкантоўваць.
@абкантоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкантаваць.
@абкантоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Тое, што і акантоўка.
@абкапаны/1, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкапаць.
@абкапаны/2, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкапаць.
@абкапацца/1, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Абкапаць сябе чым-н.
@абкапацца/2, -аюся, -аешся, -аецца; зак. 1. Абкружыць сябе землянымі збудаваннямі.
2. Абгарнуцца чым-н., закопваючыся. Баравік стаіць цішком.. Абкапаўся ён імхом І залез у верас. Свірка.
@абкапаць/1, -ею, -аеш, -ае; зак., што. Абліць каплямі якой-н. вадкасці; закапаць. Абкапаць стол чарнілам. □ Кроў з пальца запэцкала ўсю далонь і здорава-такі абкапала яго [Стафанковічаву] вопратку. Чорны.
@абкапаць/2, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Ускапаць зямлю вакол чаго-н.; капаючы, абгарнуць, абкідаць што-н. чым-н. Абкапаць яблыню. Абкапаць палатку канаўкай.
@абкапвацца, -аецца; незак. Зал. да абкапваць.
@абкапваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкапаць.
@абкарміць, -кармлю, -корміш, -корміць; зак., каго. Накарміць звыш меры; пашкодзіць здароўю, даўшы з'есці лішняе. Абкарміць дзіця малаком.
@абкарнаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкарнаць.
@абкарнаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Разм. Падрэзаць, абстрыгчы вельмі коратка, няроўна. Абкарнаць валасы. // Няўмела скараціць які-н. тэкст, зрабіць непажаданыя купюры. Абкарнаць кнігу. // перан. Пазбавіць якое-н. вучэнне, тэорыю чаго-н. істотнага; сказіць. Не баючыся памыліцца, можна сказаць, што з гэтага, надзвычай багатага думкамі, разважання Энгельса сапраўдным здабыткам сацыялістычнай думкі ў сучасных сацыялістычных партыях стала толькі тое, што дзяржава “адмірае”, па Марксу, у адрозненне ад анархічнага вучэння аб “адмене” дзяржавы. Так абкарнаць марксізм значыць звесці яго да апартунізму, бо пры такім “тлумачэнні” застаецца толькі смутнае ўяўленне аб павольным, роўным, паступовым змяненні, аб адсутнасці скачкоў і бур, аб адсутнасці рэвалюцыі. Ленін.
@абкарыць, -кару, -корыш, -корыць; зак. Тое, што і акарыць.
@абкарэлы, -ая, -ае. Які пакрыўся брудам, засохлай граззю і пад.
@абкарэць, -эю, -эеш, -эе; зак. Пакрыцца брудам, засохлай граззю і пад.
@абкасіцца, -кашуся, -косішся, -косіцца; зак. 1.Разм. Закончыць касьбу. Да пачатку жніва калгас абкасіўся. 2. У працэсе работы набыць патрэбныя якасці (аб новай касе).
@абкасіць, -кашу, -косіш, -косіць; зак., што. 1. Скасіць траву вакол чаго-н. Абкасіць куст. 2. Пакасіць, скасіць усё. Абкасіць лугі. □ У тым баку, дзе была вёска, курэлася балота: высахла, калі яго абкасілі, і цяпер занялася агнём. Пташнікаў.
3. Апярэдзіць, перамагчы ў касьбе. Хто каго абкосіць.
@абкат, -у, М -каце, м. Спец. Тое, што і абкатка. Абкат аўтамашыны.
@абкатаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкатаць.
@абкатацца, -аецца; зак. 1. Зрабіцца роўным, гладкім; утрамбавацца ад язды. Дарога абкаталася. 2.Спец. Прайсці абкатку.
@абкатаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. 1. Ездзячы, зрабіць паверхню роўнай, гладкай. Абкатаць новую дарогу. 2.Спец. Пробнай яздой, работай праверыць гатоўнасць, прыгоднасць чаго-н. Абкатаць аўтамашыну.
@абкатачны, -ая, -ае. Спец. Звязаны з абкаткай. Абкатачная машына.
@абкатванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкатваць — абкатаць.
@абкатвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абкатацца.
2.Зал. да абкатваць.
@абкатваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкатаць.
@абкатка, -і, ДМ -тцы, ж. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. абкатваць-абкатаць (у 3 знач.).
@абкатны, -ая, -ае. Спец. Звязаны з абкатам. Абкатны рэйс.
@абкатчык, -а, м. Спецыяліст па абкатцы. Абкатчык дае канчатковае заключэнне аб прыгоднасці машыны.
@абкатчыца, -ы, ж. Жан. да абкатчык.
@абкаціцца, -качуся, -коцішся, -коціцца; зак. Пракаціцца вакол чаго-н. Мячык абкаціўся вакол стала.
@абкаціць, -качу, -коціш, -коціць; зак., каго-што. 1. Пракаціць што-н. вакол чаго-н.
2.Разм. Аб'ехаць, праехаць пэўную тэрыторыю. [Дырэктар МТС:] — Абкаціў падраёна. Работа ідзе як лепш не трэба. Алешка.
@абкачаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкачаць.
@абкачацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., у што. Качаючыся, пакрыць сябе чым-н. Абкачацца ў пер'е. Абкачацца ў снег.
@абкачаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што, у чым. Пераварочваючы з боку на бок, пакрыць чым-н. сыпкім, вязкім. Абкачаць рыбу ў муцэ.
@абкачванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкачваць — абкачаць.
@абкачвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абкачацца.
2.Зал. да абкачваць.
@абкачваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкачаць.
@абквэцаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абквэцаць.
@абквэцацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Абмазацца чым-н.; зрабіцца брудным; запэцкацца.
@абквэцаць, -аю, -аеш; -ае; зак., каго-што. Абмазаць што-н. чым-н., забрудзіць.
@абкіданне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкідаць — абкідаць.
@абкіданы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкідаць.
@абкідаць/1, -аю, -аеш, -ае; зак., што. 1. Кідаючы, пакрыць што-н. чым-н.; абсыпаць. Нібыта нейкая дзівосная духмяная пена акіянскага прыбою абкідала гэтыя дрэвы. Дубоўка.
// Абкласці, абсыпаць што-н. з бакоў. Апусціўшы слупы, іх абкідалі ў яме каменнем і зямлёю. Пташнікаў.
// безас. Пакрыць высыпкай. Губы абкідала. 2. Абшыць берагі тканіны. Абкідаць швы.
@абкідаць/2, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкідаць.
@абкідванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкідваць — абкідаць.
@абкідваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкідаць.
@абкітаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкітаваць.
@абкітаваць, -тую, -туеш, туе; зак., што. Замазаць шчыліны, пазы кітам. Абкітаваць вокны.
@абкітоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкітоўваць — абкітаваць.
@абкітоўвацца, -аецца; незак. Зал. да абкітоўваць.
@абкітоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкітаваць.
@абкітоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкітоўваць — абкітаваць.
@абклад, -а, м. 1.Спец. Абкружэнне звера ў часе палявання. [Бацька:] І сігануў бы з абклада, каб не Адамовіч — гэты, з Усоха што. Ён, праўда, сцебануў метка: воўк — у снег... Масарэнка.
2. Аздоба пераплёту царкоўных кніг ці паверхні абразоў у сярэдневяковым мастацтве.
@абкладанне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абкладаць — абкласці (у 3 знач.).
@абкладацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абкласціся.
2.Зал. да абкладаць.
@абкладаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкласці.
@абкладванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абкладваць-абкласці (у 1 знач.).
@абкладвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абкласціся.
2.Зал. да абкладваць.
@абкладваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкласці (у 1, 3 знач.).
@абкладзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкласці.
@абкладка, -і, ДМ -дцы, ж. Дзеянне паводле дзеясл. абкладаць-абкласці (у 1 знач.).
@абкладчык, -а, м. Рабочы, які займаецца абкладваннем чаго-н.
@абкладчыца, -ы, ж. Жан. да абкладчык.
@абкласці, -кладу, -кладзеш, -кладзе; -кладзём, -кладзяце; зак., каго-што. 1. Прыкладваючы што-н. да чаго-н., пакрыць з усіх бакоў. Абкласці печ кафляй. □ А галава кружылася. Здавалася, што ўсяго яго [Курта] абклалі мяккім цёплым пухам. Сабаленка. Кабана палажылі на дварэ, абклалі яго саломай, і бацька са здавальненнем запаліў запалку. Чарнышэвіч.
// Загарнуць, абгарнуць. Абкласці кнігу газетай. // Пакрыць суцэльнай масай; зацягнуць.
Чорныя хмары абклалі неба. / безас. Пакрыць (язык, горла) белым налётам пры хваробе.
Горла абклала. // Абшыць што-н. чым-н.
Абкласці каўнер футрам. 2. Акружыць войскам; асадзіць. Абкласці горад. // Абкружыць звера на паляванні.
Касцы адразу паўскак[в]алі, Драпежніка з усіх бакоў абклалі. Валасевіч.
3. Абавязаць да выплаты натурай або грашыма каго-н.
Абкласці падаткам. Абкласці пошлінай. 4.Разм. груб. Вылаяць непрыстойнымі словамі.
@абкласціся, -кладуся, -кладзешся, -кладзецца; -кладзёмся, -кладзяцеся; зак. Палажыць вакол ці каля сябе многа якіх-н. прадметаў. Абкласціся кнігамі.
@абклеены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абклеіць.
@абклеіць, -клею, -клеіш, -клеіць; зак., што. Наклейваючы, пакрыць што-н. чым-н.; абляпіць.
[Сцяпан] агледзеў усё: чыста пагабляваныя жоўтыя дошкі столі; квяцістыя шпалеры, якімі ён сам абклеіў сцены; ложак, стол, этажэрку. Шамякін.
@абклейванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абклейваць — абклеіць.
@абклейвацца, -аецца; незак. Зал. да абклейваць.
@абклейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абклеіць.
@абклейка, -і, ДМ -йцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абклейваць-абклеіць.
@абклейшчык, -а, м. Рабочы, які займаецца абклейкай чаго-н.
@абклейшчыца, -ы, ж. Жан. да абклейшчык.
@абклёўваць, -ае. Незак. да абкляваць.
@абкляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкляваць.
@абкляваць, -люе; зак., што. Клюючы, абшчыпаць усё ці з усіх бакоў.
// Абдзяўбаць чым-н. вострым.
@абколак, -лка, м. Тое, што адколваецца, адшчэпліваецца ад чаго-н. з дапамогай сякеры, молата і пад. Вяршаліна сасны ды абколкі пайшлі на іншыя гаспадарчыя патрэбы ды дровы. Сабаленка.
@абколаты/11, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкалоць1.
@абколаты/22, -ая, ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкалоць2.
@абколванне/11, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абколваць1— абкалоць1.
@абколванне/22, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абколваць2— абкалоць2.
@абколвацца/11, -аецца; незак. Зал. да абколваць1.
@абколвацца/22, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абкалоцца.
2.Зал. да абколваць2.
@абколваць/11, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкалоць1.
@абколваць/22, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкалоць2.
@абком, -а, м. Абласны камітэт. Абком партыі. Сакратар абкома.
@абкомаўскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абкома. Абкомаўскі работнік.
@абкопванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкопваць — абкапаць і абкопвацца — абкапацца.
@абкопвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абкаціцца.
2.Зал. да абкопваць.
@абкопваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкапаць.
@абкопка, -і, ДМ -пцы, ж. Тое, што і абкопванне. Абкопка буртоў.
@абкораны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкарыць.
@абкорванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкорваць-абкарыць.
@абкорвацца, -аецца; незак. Зал. да абкорваць.
@абкорваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкарыць.
@абкорм, -у, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкарміць.
@абкормлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкарміць.
@абкормліванне, -я, к. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкормліваць — абкарміць.
@абкормлівацца, -аецца, незак. Зал. да абкормліваць.
@абкормліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкарміць.
@абкос, -а, м. Абкошаная паласа па канцах ці з усіх бакоў поля або сенажаці, падрыхтаваных да жніва ці касьбы.
@абкоўзаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкоўзаць.
@абкоўзаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. 1. Коўзаючыся, зрабіць што-н. коўзкім, прыгодным для катання. Абкоўзаць горку. 2. Прымяць, абсунуць коўзаннем. Абкоўзаць страху.
@абкоўзваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкоўзаць.
@абкочванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абкочваць-абкаціць (у 1 знач.).
@абкочвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абкаціцца.
2.Зал. да абкочваць.
@абкочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкаціць.
@абкошаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкасіць.
@абкошванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абкошваць — абкасіць (у 1, 2 знач.).
@абкошвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абкасіцца.
2.Зал. да абкошваць.
@абкошваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкасіць.
@абкраданне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкрадаць — абкрасці.
@абкрадаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абакрасці, абкрасці.
@абкрадванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкрадваць — абкрасці.
@абкрадваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абакрасці, абкрасці.
@абкрадзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкрасці.
@абкрасці, -краду, -крадзеш, -крадзе; зак. Тое, што і абакрасці.
@абкружаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкружыць.
@абкружацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абкружыцца.
2.Зал. да абкружаць.
@абкружаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкружыць.
@абкружваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкружыць.
@абкружыцца, -кружуся, -кружышся, -кружыцца; зак. Тое, што і акружыцца.
@абкружыць, -кружу, -кружыш, -кружыць; зак., каго-што. Тое, што і акружыць.
@абкружэнец, -нца, м. Разм. Тое, што і акружэнец. — .А скажы, чаму ты не ў арміі. Не паспелі мабілізаваць, ці абкружэнец? М.Ткачоў.
@абкружэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкружаць — абкружыць.
@абкруціцца, -кручуся, -круцішся, -круціцца; зак. 1. Абматаць сябе чым-н., укруціць сябе ў што-н.; загарнуцца. Абкруціцца коўдрай. 2. Абвіць сабой што-н., размясціцца вакол чаго-н. Змяя абкруцілася вакол дрэва. 3. Абысці, аб'ехаць, абляцець вакол чаго-н. Мінутная стрэлка абкруцілася вакол сваёй восі. 4.Разм. Ажаніцца.
@абкруціць, -кручу, -круціш, -круціць; зак., каго-што. 1. Абвіць, абматаць што-н. вакол чаго-н. Аднак я ўсё ж убіў у зямлю адно з нашых, моцных вёсел і некалькі разоў абкруціў вакол яго жалезны ланцуг, прыкаваны да лодкі. Кірэенка.
2. Абматаць, абвязаць што-н. чым-н. Сотнікаў прыпыніўся, заціснуў між каленяў вінтоўку і змёрзлымі нягнуткімі пальцамі тоўста і нязграбна абкруціў прастуджаную шыю. Быкаў.
// Загарнуць у што-н., пакрыць, ахінуць чым-н. з усіх бакоў. Было прыемна цяпер скінуць цесныя чаравікі, абкруціць нагу сухой і шурпатай анучкай, надзець шырокі і ўвесь у латках бот. М.Стральцоў.
3.перан. Разм. Абхітраваць. [Салдат:] — Тут справа такая цяпер, што ці мы зямлю возьмем і засеем з восені, ці паны нас абкруцяць... Галавач.
4.Разм. Ажаніць. Замуж Хадору Бацькі выдавалі. З хлопцам чужым У царкве абкруцілі. Корбан.
@абкручаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкруціць.
@абкручванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абкручваць — абкруціць (у 1, 2 знач.).
@абкручвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абкруціцца (у 1-3 знач.).
2.Зал. да абкручваць.
@абкручваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкруціць.
@абкрывавіцца, -ваўлюся, -вавішся, -вавіцца; зак. Тое, што і акрывавіцца.
@абкрывавіць, -ваўлю, -вавіш, -вавіць; зак., каго-што. Тое, што і акрывавіць.
@абкрываўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкрывавіць.
@абкрываўлівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абкрывавіцца.
2.Зал. да абкрываўліваць.
@абкрываўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкрывавіць.
@абкрывацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абкрыцца.
2.Зал. да абкрываць.
@абкрываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкрыць.
@абкрыты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкрыць.
@абкрыцца, -крыюся, -крыешся, -крыецца; зак. Тое, што і акрыцца.
@абкрыць, -крыю, -крыеш, -крые; зак., каго-што. Тое, што і акрыць.
@абкрышаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкрышыць.
@абкрышвацца, -аецца. Незак. да абкрышыцца.
@абкрышваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкрышыць.
@абкрышыцца, -крышыцца; зак. Разм. Раскрышыцца па паверхні, па краях. Паверхня скалы выветрылася і абкрышылася. □ Проста ў яе [Надзі] перад вачыма — цагляная сцяна. Краі ў многіх цаглін абкрышыліся... Бураўкін.
@абкрышыць, -шу, -шыш, -шыць; зак. Раскрышыць што-н. з краёў. Абкрышыць хлеб.
@абкуклівацца, -аецца. Незак. да абкукліцца.
@абкукліцца, -ліцца; зак. Тое, што і акукліцца.
@абкураны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абкурыць.
2.у знач. прым. Які зрудзеў, счарнеў ад дыму. [Вусы] былі не сівыя, як валасы і бровы, а рудыя, абкураныя. Шамякін.
@абкураць, -аю, -аеш, -ае; зак. Пакрыцца гарам, сажай; зрабіцца чорным ад дыму.
@абкурванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абкурваць — абкурыць (у 1 знач.).
@абкурвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Зал. да абкурваць.
@абкурваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкурыць.
@абкуродымець, -аю, -ееш, -ее; зак. Разм. Пакрыцца сажай, гарам; абкурэць. Сцены абкуродымелі.
@абкуродыміць, -млю, -міш, -міць; зак., што. Разм. Пакрыць сажай, гарам; абкурыць. Абкуродыміць шкло.
@абкуродымлены, -ая, -ае. Дзеепрым.зал. пр. ад абкуродымець, абкуродыміць.
@абкурыцца, -куруся, -курышся, -курыцца; зак. 1. Зрабіцца рудым, чорным ад дыму, зазнаць уздзеянне дыму.
2. Скурыць свой тытунь, папяросы да рэшты. Ламко з двума байцамі зайшоў ноччу ў хату папрасіць самасаду — абкурыліся за дарогу. Шахавец.
3. Стаць больш зручным, прыемным для курэння. Люлька абкурылася.
@абкурыць, -куру, -курыш, -курыць; зак., каго-што. 1. Абдаць каго-, што-н. дымам. Абкурыць пчол. □ [Бешчат:] — Але вы не стрымлівайце сябе, мяне ўжо так абкурылі, што нават кашуля смярдзіць ад дыму. Бажко.
2. Зрабіць што-н. рудым, чорным ад дыму. Абкурыць пальцы. 3.Разм. Скурыць чый-н. тытунь, папяросы.
4. Карыстаючыся, зрабіць больш зручным, прыемным для курэння. Абкурыць люльку.
@абкурэць, -эю, -эеш, -эе; зак. Разм. Пакрыцца сажай, гарам; абкуродымець.
@абкусаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкусаць.
@абкусаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Кусаючы, аб'есці, абгрызці з усіх бакоў. Абкусаць яблык.
@абкусванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкусваць — абкусаць.
@абкусвацца, -аецца; незак. Зал. да абкусваць.
@абкусваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкусаць.
@аблава, -ы, ж. Паляванне, пры якім месца, дзе знаходзіцца зверына, акружаецца, ачэпліваецца паляўнічымі і загоншчыкамі. Аблава на ваўкоў. □ Ляснік хутка выйшаў з пакояў, а пан стаў меркаваць, як бы акружыць лес і зрабіць аблаву. Чарот.
// Акружэнне якога-н. месца з мэтай злавіць каго-н. Акружылі мы прымежны гай, Пачалі на ворагаў аблаву. Панчанка. У часе блакады ў горадзе таксама былі праведзены масавыя аблавы і арышты. Няхай.
// Пра асоб, якія робяць аблаву. Даўно аблавай прачасаць пара Аколіцы бароў, глухую гаць. Танк.
@аблавіць, -лаўлю, -ловіш, -ловіць; зак., што. Разм. Правесці лоўлю рыбы на пэўным месцы. Аблавіць возера. Аблавіць старыцу.
@аблавух, -а, м. перан. Лаянк. Пра някемлівага, няспрытнага чалавека. [Косця:] — Я ж бачыў, што яна [Маша] не зводзіла з цябе вачэй. Дагэтуль не сустрэнецца! Аблавух! А яшчэ ў арміі служыў. Шамякін.
@аблавуха, -і, ДМ аблавусе; Р мн. аблавух; ж. Зімовая шапка; вушанка.
@аблавухі, -ая, -ае.
1. З абвіслымі вушамі. [Ліба] не паспела адысці ад акна, як на ім мігам апынуўся прыгожы, у рудыя яблыкі, аблавухі сабака. Гартны.
2.перан. Разм. Някемлівы, няспрытны (пра чалавека).
@аблагоджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблагодзіць.
@аблагодзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго. Выклікаць у кім-н. пачуццё лагоднасці, шчырасці, сардэчнасці. Не так дзеля сябе, як дзеля таго, каб аблагодзіць гэтага хлапчука,.. [Крамарэвіч] сказаў: — А нікога ў цябе хіба няма блізкага, каб і пашкадаваць часам цябе, пакуль ты бацьку знойдзеш? Чорны.
@аблада, -ы, ДМ -дзе, ж. Разм. 1. Улада, уплыў. Свежы сустрэчны вецер асвяжыў мяне, на нейкую хвіліну адагнаў сон, які браў мяне ў сваю абладу. С.Александровіч.
2. Уладанне, прыналежнасць, здабытак. У сяле ўсялякія чуткі, усякая гутарка, што вядзецца патайна, без усякіх сведак, скора робіцца агульнай абладай. Колас.
3. Аправа (у 1 знач.).
@абладжаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абладзіць.
@абладжванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абладжваць — абладзіць.
@абладжвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абладзіцца.
2.Зал. да абладжваць.
@абладжваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абладзіць.
@абладзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак. Навесці лад у гаспадарцы; абжыцца, адбудавацца. Тыя, хто быў перасяліўся на хутары раней, цяпер ужо абладзіліся, панакрывалі неяк саломай будынкі. Галавач.
@абладзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., што. 1. Прывесці да ладу; агледзець, адрамантаваць. [Хлопец:] — Пакуль ты ўправішся, дык я воз абладжу. Чорны. [Праксэда:] — Пераселімся ў Варацец, у маю старую хату. Агледзім, абладзім яе дый жыць будзем. Сабаленка.
2.Разм. Уладзіць якую-н. справу; арганізаваць. [Доніс:] — Спакойны будзь: мы ўсё абладзім, Хоць на таварны, а пасадзім. Колас.
@аблажны, -ая, -ое. Тое, што і абложны (у 2 знач.).
@аблажыцца, -лажуся, -ложышся, -ложыцца; зак. 1. Аблажыць сябе чым-н., накласці вакол сябе чаго-н. Задумаўся Загорын.. Ён аблажыўся кнігамі, часопісамі. Алешка.
2. Пакрыцца чым-н. па ўсёй паверхні. Неба аблажылася хмарамі.
@аблажыць, -лажу, -ложыш, -ложыць: зак., каго-што. 1. Абкласці каго-, што-н. з усіх бакоў; акружыць чым-н. Аблажыць градку дзёрнам. Аблажыць хворага падушкамі. 2. Аздабляючы, упрыгожваючы, пакрыць паверхню чаго-н., чым-н.; абліцаваць. Аблажыць сцены мармурам. // Абкантаваць, абшыць па краях. Аблажыць аксамітам рукавы і каўнер. 3. Пакрыць, ахінуць суцэльнай заслонай; абвалачы. Ён [цягнік] збавіў ход імклівы трошкі, Адхоны дымам аблажыў. Калачынскі.
// у безас. ужыв.Усё неба аблажыла. // безас. Пры хваробе пакрыць (горла, язык) белым налётам. Горла аблажыла. 4. Акружыць войскам; асадзіць. Аблажыць крэпасць. □ Мала таго, што рэспубліку аблажылі з усіх бакоў інтэрвенты і белагвардзейцы, — на яе насоўваецца жахлівая здань голаду. Гамолка.
5. Абавязаць да выплаты чаго-н. Аблажыць падаткам. 6. Адвярнуць, апусціць, расправіць. Аблажыць каўнер. 7.Разм. Паваліць, абваліць; забіць. Сабак жа завёў, што каня аблажыць могуць. Кірэйчык. Ён слухаў разам з намі воўчыя песні і расказваў, як учора ноччу конюх у іх на ўчастку з кладоўкі праз акно аблажыў аднаго старога канятніка. Пташнікаў.
// Зрэзаць, ссячы. Аблажыць сасну. □ Гектараў трыццаць мужчыны ўжо аблажылі, і яна [трава] ляжыць у пракосах. Сабаленка.
8.Разм. Груба аблаяць. Гальяш, не вытрымаўшы, аблажыў сялян моцным слаўцом. Гурскі.
@аблазіць/11, -лажу, -лазіш, -лазіць; зак., што. Разм. Абхадзіць, абгледзець, пабыць усюды, шукаючы каго-н., што-н. Мы пройдзем лес, Аблазім горы, Мы вывучым свой родны край. Астрэйка. Хлопцы аблазілі тры паверхі, пакуль знайшлі незанятую аўдыторыю, завалілі дзверы сталамі і ўзяліся за задачу. Кудравец.
@аблазіць/22, -лажу, -лазіш, -лазіць. Незак. да аблезці.
@аблакаціцца, -качуся, -коцішся, -коціцца; зак. Абаперціся локцем (локцямі) на што-н. Я аблакаціўся на камень, каб быў упор, спакойна нацэліўся і стрэліў. Шамякін.
@аблакочвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да аблакаціцца.
@абламаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абламаць.
@абламацца, -ломіцца; зак. 1. Ломячыся, аддзяліцца, адваліцца. Галіна абламалася. 2.Разм. Пад уздзеяннем асяроддзя набыць навыкі культурнага абыходжання. Дзе кухталём, дзе за касу, а дзе анучай — усё настаўляла яе [дачку], пакуль трохі каля людзей абламалася. Ермаловіч.
3. Паддацца чыім-н. угаворам, націску і пад. Але мала-памалу абламаўся, пацішэў, тым болей што Жаўтых не вельмі зважаў на ягоныя “з генералам” подзвігі. Быкаў.
@абламаць, -ламлю, -ломіш, -ломіць; зак., каго-што. 1. Ломячы, аддзяліць частку, кавалак чаго-н. Абламаць сук. □ Конь абламаў капытамі тонкі лядок ля самага берага, ступіў колькі крокаў па халоднай вадзе і, коўзаючыся, узышоў на паром. Чыгрынаў.
// Паабломваць усё або многа чаго-н. Абламаць парасткі на ствале дрэва. □ Выбраў [Міканор] з кучы галля, складзенага зімой, добры, моцны дручок, зламаў верх і абламаў сучкі. Мележ.
2.перан. Пазбавіць каго-н. сілы, волі, мужнасці. [Лагута:] Будуць вызваляць ад старшыні... ..За тое, што авёс згнаіў.., што не даўся яму ў рукі, а ён [Верамейчык] хацеў абламаць мяне і зрабіць паслухмяным... Губарэвіч.
// Разм. Схіліць каго-н. на ўступку, дабіцца ад каго-н. згоды; уламаць.
◊ Абламаць (зламаць) зубы — пацярпець няўдачу, імкнучыся асіліць што-н. Абламаць (пазбіваць) рогі — уціхамірыць, утаймаваць, падпарадкаваць каго-н.
@аблана, нескл., м. Абласны аддзел народнай асветы.
@аблапаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Разм. Абшукаць, абмацаць. Аблапаўшы рукамі ўсе кішэні і не знайшоўшы нічога, Васіль выцягнуў са штаноў папружку. Сачанка.
@аблапіць, -плю, -піш, -піць; зак., каго-што. Разм. Абхапіць лапамі. Мядзведзь аблапіў калоду. // Абняць рукамі.
@аблапліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблапіць.
@аблапошваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблапошыць.
@аблапошыць, -шу, -шыш, -шыць; зак., каго-што. Разм. груб. Абмануць з карыслівай мэтай; абдурыць, абабраць (у 2 знач.). [Хмара:] — Месяцы два назад нам удалося аблапошыць нямецкую агентуру. Шашкоў.
@абласны, -ая, -ое.
1. Які мае адносіны да вобласці (у 1 знач.), належыць ёй. Абласны Савет народных дэпутатаў. Абласная канферэнцыя. Абласны цэнтр. Абласны суд. 2. Уласцівы якой-н. мясцовасці, распаўсюджаны ў якой-н. вобласці; дыялектны. Абласное слова. Абласны слоўнік.
@аблатаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблатаць.
@аблатаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Разм. 1. Наладзіць адзенне, нагадваючы латкі. Аблатаць спяцоўку. 2. Забяспечыць наладай адзення ўсіх або многіх. Аблатаць сям'ю.
@аблаташыць, -ташу, -тошыш, -тошыць; зак., што. Разм. Абабраць, абарваць (садавіну, агародніну), дапускаючы свавольства, глум. Аблаташыць сад. Аблаташыць яблыкі.
@аблахмацець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Запусціць бараду, валасы, не вельмі клапоцячыся пра іх акуратнасць. [Людзі] паабрасталі бародамі, аблахмацелі. Навуменка.
@аблахмаціцца, -ачуся, -ацішся, -аціцца; зак. Разм. Абрасці барадой, валасамі, страціць акуратнасць.
@аблачына, -ы, ж. Тое, што і воблака. З галавою хаваюся ў чэрвеньскіх травах, Промні гоняцца ўслед неадступней асвы, І чародка-града аблачын кучаравых Праплывае- плыве за прастор лугавы. Гаўрусёў.
@аблачэнне, -я, н. Царкоўнае адзенне, якое ўжываецца ў час набажэнства. Разабраўшы сваё начынне і апрануўшы аблачэнне, поп стаў “тварыць” малітву. Нікановіч.
@аблашчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблашчыць.
@аблашчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблашчыць.
@аблашчыць, -шчу, -шчыт, -шчыць; зак., каго-што. Ласкава абысціся з кім-н., выказаць увагу, спагаду да каго-н., пашкадаваць.
// Лашчачы, выклікаць у жывёліны давер'е да сябе; зрабіць жывёліну рахманай. Аблашчыць сабаку. // перан. Зрабіць прыемнае ўздзеянне (пра вецер, сонца і пад.). Хутка выблісне сонца і аблашчыць сваім цяплом усё наваколле: і раку, і птушак, і росную траву, і беласнежны кіпень чаромхі над вадой. Шыловіч.
@аблаяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблаяць.
@аблаяць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Абазваць грубымі словамі, зняважыць; вылаяць. [Шклянка] мог ні за што ні пра што наваліцца на чалавека, аблаяць яго апошнімі словамі, пасля прасіць прабачэння і ў канцы зноў пачынаць лаяць. Чарот.
// Адмоўна выказацца пра каго-, што-н. Аблаяць у газеце.
@аблвыканком, -а, м. Абласны выканаўчы камітэт.
@аблеглы, -ая, -ае.
1. Які аблёг, ушчыльніўся, набыў трывалую паверхню. [Магіла] была агароджана, і.. [Завішнюк], абапёршыся на агароджу, доўга глядзеў на аблеглы жоўты пясок, які ўжо зарос травой-сіўцом і верасам. Пташнікаў.
2. Які перастаў трывожыць, рупіць; супакоены, аціхлы. [Турка] поўнілі перажытыя і яшчэ не аблеглыя пачуцці. Быкаў.
@аблегчы, -лягу, -ляжаш, -ляжа; ляжам, -ляжаце, -лягуць; пр. -лёг, -легла і -лягла, -лягло; зак. 1.што. Шчыльна прылегчы да чаго-н. з усіх бакоў. Валасы пасмамі абляглі шыю. // Пакрыць, ахінуць, абвалачы. Хмары абляглі неба. □ А дождж аблёг надоўга. Брыль.
2.без дап. Апусціцца, панікнуць, абвянуць. Трава аблягла. □ Як скрануў правую нагу [Сідар], яна страшна забалела, і тады ўскрыкнуў нечакана для сябе, зноў аблёг. Галавач.
// Апасці, аціхнуць (пра шум, гукі і пад.). А прыйдзе ноч — абляжа віск асек і пад рукой вільготнаю — пясок. Хадыка.
3.без дап. Злегчы, захварэць. Ногі пераступаюць, а я драмлю. Не, не драмлю, гэта стаіць тлум у галаве, проста мне нядобрыцца. Калі б яшчэ трохі прайшлі, я зусім бы аблёг. С.Александровіч.
4.што. Акружыць, асадзіць. Абышла арда і Тураў, аблягла яго навокал. Дубоўка.
@аблегчыся, -ляжацца; зак. Разм. 1. Абаперціся, усперціся. Ён [Ткачук] грузна аблёгся на наш хісткі столік, добра зацягнуўся цыгарэтай. Быкаў.
2. Прыйсці да звычайнага стану рэчаў; уладкавацца. І прыйшлі дамоў з такім пачуццём, нібы ўсё ўжо больш-менш добра, усё сяк-так абляглося, стала на сваё месца. Гарэцкі.
@абледзеняваць, -ае. Незак. да абледзянець.
@абледзянелы, -ая, -ае. Пакрыты лёдам. Агні па-незвычайнаму іскрыліся за абледзянелымі шыбамі акна. Галавач. Панура абвіслі да самай зямлі абледзянелыя галінкі. Шамякін.
@абледзяненне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абледзянець.
○ Абледзяненне Зямлі — значнае пашырэнне плошчы мацерыковага лёду прыпалярных і горных абласцей.
@абледзянець, -ею, -ееш, -ее; зак. Пакрыцца лёдам. Дарогі абледзянелі. □ За ноч зямля падшэрхла, дубцы прырэчных кустоў абледзянелі і шаргацелі, як драцяныя. Грахоўскі. — Бывала, прасячэш палонку, загаціш ад глыбокага, лазіш, лазіш рукамі па вадзе, абледзянееш увесь, ды ніводнай рыбіны не зловіш. Кулакоўскі.
@аблежаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абляжаць.
@аблежвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абляжацца.
@аблежваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абляжаць.
@аблезлы, -ая, -ае. Разм. 1. Той (такі), у каго (у якім) вылезла шэрсць, поўсць. Сухарлявы конь з аблезлай ад мулкага хамута шыяй ледзь мог цягнуць плуг. Каваль.
// Які пачаў мяняць скуру. Аблезлы нос. 2. Які выліняў, змяніў колер, выцвіў. На.. [Шурку] была аблезлая блакітная саколка і падкасаныя вышэй калена няпэўнага колеру картовыя штаны. Васілевіч.
3. З абдзёртым верхнім слоем; аблуплены; выцерты. Аблезлы дом. □ Холадам веяла і жудасцю ад аблезлых высокіх сцен. Галавач. Тады [Яўхім] імчаўся ў гумно, дзе стаяла аблезлая малатарня, афарбаваная калісьці ў сіні колер. Чарнышэвіч.
4.перан. Непрыгожы, неахайны, плюгавы. У такія хвіліны Косцю хацелася схапіць гэтую аблезлую малпу [Іваноўскага] і задушыць уласнымі рукамі. Новікаў.
@аблезці, -зу, -зеш, -зе; зак. Разм. 1. Страціць валасы, поўсць, пер'е. Аблез [Ігнат].., чэрап свеціцца голы. Мележ.
// Выпасці, вылезці (пра валасы, поўсць). — Адна [жонка] свайму ж гаспадару чыгун кіпню на галаву выліла. Добра, што вада ўжо трохі выйшла парай, дык валасы ў чалавека аблезлі, скура за вушамі спяклася, а сам жыў астаўся. Кулакоўскі.
2. Страціць першапачатковую афарбоўку, выліняць, выцвісці. [Млынар Шэлегу:] — Калі можна, дарагі, то я яшчэ пару баначак фарбы прыхвачу. Аканіцы зусім аблезлі. Навуменка.
3. Змяніць скуру, абгарэўшы на сонцы. [Стафанковіч:] — Гэта ж трэба мець нечалавечую галаву, каб выседзець у гэтакай пякельнай моцы, як у яго там скура, разам з валасамі, не аблезе?.. Чорны.
4. Страціць верхні слой; аблупіцца; выцерціся. Бур'ян быў і на самім папялішчы — зялёны, густы, ён падыходзіў аж да печы, якая аблезла, завалілася ад дажджоў і снегу зусім. Сачанка.
@абленавацца, -лянуюся, -лянуешся, -лянуецца; зак. Разм. Стаць лянівым, прывыкнуць ленавацца. [Патржанецкі:] — Я бачу, што вам страшна крануцца з месца, што вы абленаваліся, што вам шкада вось гэтай утульнасці, вы баіцеся страціць яе. Чарнышэвіч.
@аблеплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абляпіць.
@аблепліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблепліваць — абляпіць.
@аблеплівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абляпіцца.
2.Зал. да аблепліваць.
@аблепліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абляпіць.
@аблесены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблясіць.
@аблёт/1, -у, м. Разм. Тое, што будучы зрэзаным, ссечаным, праляжала ўсё лета, аблетавала. (Гл.аблетаваць (у 2 знач.)).
@аблетаваць, -туе; зак. 1. Астацца з зімы на лета. Сена ў стозе аблетавала. 2. Праляжаўшы лета, высахнуць (пра дровы і пад.).
@аблетак, -тка. м. Абл. Жывёліна ва ўзросце двух год; жывёліна, якая пералетавала. Ён[Сымон] гадае так і гэтак Ды глядзіць у гушчарняк, Як ваўчок, як той аблетак, Ды не вырвацца ніяк. Колас.
◊ На аблетак — каб аблетавала, праляжала лета (звычайна пра дровы). Бацька нават не паспеў навазіць і накалоць на аблетак дроў, як нечакана снег узяўся вадою. Сабаленка.
@аблетнік, -у, м. Абл. Дровы, нарыхтаваныя вясною на зіму. [Сыс:] — Як у школу дровы вазілі, і табе б сухога аблетніку шуркі са дзве скінулі б. Вітка.
@аблёт/2, -у, М -лёце, м. Дзеянне паводле дзеясл. аблётваць-аблётаць і аблятаць-абляцець (у 1-3 знач.).
@аблётаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблётаць.
@аблётацца, -аецца; зак. Зрабіцца лётнай, здольнай збіраць нектар (пра пчалу); зрабіцца прыгодным для лётання (пра самалёт і пад.).
@аблётаць, -аю, -аеш, -ае і аблятаць1, -аю, -аеш, -ае; зак., што. 1. Лётаючы, пабываць у многіх месцах. Аблётала, напэўна, сотні кветак За кожнай кропелькай пчала. Корбан.
// перан. Разм. За кароткі час пабываць у многіх месцах. [Вова] і праўда назаўтра аблётаў увесь горад. Марціновіч.
2. Выпрабаваць; праверыць у выпрабавальным палёце самалёт, дырыжабль і пад. Аблётаць новыя машыны.
@аблётваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблётаць.
@абліванне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліваць — абліць і аблівацца — абліцца.
2. Водная працэдура. Ранішнія абліванні і абціранні.
@абліваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абліваць.
@абліваха, -і, ДМ -васе, ж. Разм. Зімовы дождж, які замярзае на зямлі, дрэвах, утвараючы ледзяную скарынку; галалёд. Усё абмярзала ў паветры. На дрэвах аддзіраліся галіны. Даўно людзі не помнілі такой аблівахі. Лобан.
@аблівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абліцца.
2.Зал. да абліваць.
◊ Сэрца кроўю абліваеццагл. сэрца.
@абліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абліць.
@аблігацыйны, -ая, -ае. Звязаны з выпускам аблігацый пазыкі. Аблігацыйная пазыка.
@аблігацыя, -і, ж. Каштоўная папера, якая дае яе трымальніку даход у выглядзе выйгрышу або працэнтаў ад яе намінальнай вартасці. Аблігацыі дзяржаўнай пазыкі. Выйграць па аблігацыі. [Ад лац. obligatio — абавязацельства.]
@аблізаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблізаць.
@аблізацца, -ліжуся, -ліжашся, -ліжацца; зак. 1. Аблізаць сабе губы. — Эге! — здзівіўся войт і смачна аблізаўся. Бажко.
2. Аблізаць сабе поўсць, шэрсць (пра жывёл).
3.перан. Разм. Выявіць пачуццё незадаволенай зайздрасці, не атрымаўшы таго, на што разлічваў.
@аблізаць, -ліжу, -ліжаш, -ліжа; зак., каго- што. Правесці языком па паверхні чаго-н.; ачысціць каго-, што-н. лізаннем. Ваўчыха аблізала ваўчаня. □ Пятрову вельмі захацелася піць, і ён аблізаў засмяглыя губы. Лупсякоў.
// перан. Дакрануцца да чаго-н., прабегчы па чым-н. (пра языкі агню). Задрыжалі рукі, і сэрца ўсхадзілася хутка, хутка, калі цьмяны агеньчык запалкі аблізаў па чарзе кожны з шнуроў. Лынькоў.
// перан. Абмыць, абдаць (пра хвалі, ваду). Вада аблізала камень. ◊ Пальчыкі абліжаш (абліжаце) — пра што-н. смачнае, прыемнае, прывабнае. Бульба сопкая, разломіш напалам, памочыш ў соль — пальчыкі абліжаш! С.Александровіч. [Гарлахвацкі:] І цікавая навіна? [Зёлкін:] Пальчыкі абліжаце. Крапіва.
@аблізванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблізваць — аблізаць і аблізвацца — аблізацца.
@аблізвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да аблізацца (у 1, 2 знач.).
2.перан. Разм. Глядзець на каго-, што-н. з зайздрасцю, з жаданнем атрымаць. Аж шкода яму [Верамейчыку] робіцца самога сябе — гэтакае дабро людзі цягаюць, а яму глядзі ды толькі аблізвайся. Крапіва.
3.Зал. да аблізваць.
@аблізваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблізаць.
@аблізнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Аднакр. да аблізвацца (у 1, 2 знач.).
@аблізнуць, -ну, -неш, -не; зак., каго-што. Аднакр. да аблізваць.
@аблік, -у, м. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблічыць.
@абліпанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліпаць — абліпнуць.
@абліпаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Пакрыць з усіх бакоў чым-н. ліпкім. Боты абліпаюць граззю. // Шчыльна прылягаць. Мокрая сукенка абліпала стан Сцёпы, яе ўсю калаціла ад холаду. Барашка. Толькі пад дажджом ісці было не дужа зручна: ушчэнт мокрая куртка агідна абліпала цела. Быкаў.
@абліпка, -і, ж. У выразе: у абліпку — вельмі шчыльна прылягаючы да цела (пра вопратку).
@абліпнуць, -ну, -неш, -не; пр. абліп, -ла. Зак. да абліпаць.
@аблісцеласць, -і, ж. Спец. Ступень пакрыцця расліны лісцем.
@аблісцелы, -ая, -ае. Які пакрыўся лісцем.
@аблісценне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. аблісцець.
@аблісцець, -ее; зак. Пакрыцца лісцем. Вясной саджанцы аблісцелі.
@абліты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абліць.
@абліцаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абліцаваць.
@абліцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; зак., што. Пакрыць паверхню чаго-н. слоем якога-н. іншага матэрыялу, каб зрабіць яе больш трывалай і прыгожай. Абліцаваць сцены мармурам. Абліцаваць панелі каляровай пліткай.
@абліцовачны, -ая, -ае. Прызначаны для абліцоўкі (у 1 знач.); звязаны з абліцоўкай. Абліцовачны камень. Абліцовачныя работы.
@абліцоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліцоўваць-абліцаваць.
@абліцоўвацца, -аецца; незак. Зал. да абліцоўваць.
@абліцоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абліцаваць.
@абліцоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліцоўваць-абліцаваць.
2. Слой будаўнічага матэрыялу, які пакрывае паверхню асноўнага матэрыялу (для трываласці і прыгажосці). Светлая абліцоўка надавала.. [дому] лёгкасць, у гэты дом хацелася зайсці. Шахавец.
// Матэрыял, якім абліцоўваюць. Керамічная абліцоўка.
@абліцоўшчык, -а, м. Рабочы, які абліцоўвае што-н.
@абліцоўшчыца, -ы, ж. Жан. да абліцоўшчык.
@абліцца, абальюся, абальешся, абальецца; абальёмся, абальяцеся і абліюся, абліешся, абліецца; абліёмся, абліяцеся; заг. абліся; зак. 1. Абліць сябе чым-н. Абліцца халоднай вадой. Абліцца чарнілам. 2.перан. Ахапіцца, напоўніцца (святлом, пахамі, адчуваннямі і пад.). — Тут я заўважыў, што неба за лесам аблілося зарывам. Чорны. Нейкім салодкім цяплом на хвіліну аблілося сэрца. Чарнышэвіч.
◊ Абліцца (халодным, сцюдзёным) потам — ад страху, перапалоху пакрыцца потам. Праз хвіліну.. [Сотнікаў] засопся, абліўся сцюдзёным потам і спыніў свае намаганні. Быкаў. Абліцца слязьмі — горка заплакаць. Засвяці ж ты, вясна, Сваім бляскам для нас.. Засвяці, калі мы Абліёмся слязьмі. Купала.
@абліць, абалью, абальеш, абалье; абальём, абальяце і аблію, абліеш, абліе; абліём, абліяце; заг. аблі; зак., каго-што. 1. Намачыць, разліўшы што-н. Абліць настольнік чарнілам. // Абдаць, паліць чым-н. з усіх бакоў ці зверху. [Барташэвіч:] — З мяне ў снег сцякала вада і валіла пара, быццам маю вопратку абліў хто варам. Карпюк.
2.перан. Ахапіць, абдаць, напоўніць (святлом, пахам і пад.). Гарачае сонца прыветна пазірала з неба на горад і роўна грэла і аблівала сваім цяплом і святлом. Колас.
◊ Абліць памыямі (граззю) — незаслужана зняважыць, абняславіць каго-н. Як халоднай вадой абліць — збянтэжыць, астудзіць чый-н. запал.
@аблічаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблічыць.
@аблічванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблічваць — аблічыць.
@аблічвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да аблічыцца.
2.Зал. да аблічваць.
@аблічваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблічыць.
@аблічча, -а, н. 1. Твар; рысы, выраз твару. Пазнаць па абліччы. Суровае аблічча. □ З галавы ні на хвіліну не выходзіла аблічча маладой дзяўчыны. Колас. Штурхаючыся, збіваючы людзей з ног, Толя бегаў.. узад і ўперад, выглядаючы знаёмае аблічча. Якімовіч.
// Вонкавы выгляд каго-н. Вонкавае аблічча. □ Дзіўна, наколькі яго [зубра] аблічча гарманіравала з навакольным лясным пейзажам. В.Вольскі. Усё.. аблічча [дзяўчыны] выдавала яе ўсходняе паходжанне. Васілевіч.
2. Агульны вонкавы выгляд, сукупнасць адметных рыс, характэрных чаму-н. Суровае ваеннае аблічча сталіцы. Пераўтварыць аблічча зямлі. □ Камуністы аблічча краіны змяняюць, Упрыгожваюць гарадамі, садамі, Небывалыя ў полі расцяць ураджаі, Азараюць зямлю залатымі агнямі. Танк. Сціраецца аблічча старой вёскі. Дуброўскі.
3.перан. Індывідуальнасць, унутраны змест каго-, чаго-н.; духоўны склад, характар. Маральнае аблічча савецкага чалавека. Творчае аблічча пісьменніка. Нацыянальнае аблічча літаратуры. □ Замаскіраваны вораг умеў схаваць сваё аблічча за гучным словам, за бездакорнымі паводзінамі ў побыце. Няхай.
@аблічыцца, -лічуся, -лічышся, -лічыцца; зак. Памыліцца пры падліку; дрэнна палічыць.
@аблічыць, -лічу, -лічыш, -лічыць; зак., каго-што. 1. Ашукаць пры падліку, даць менш, чым належыць. Аблічыць пакупніка. 2.Разм. Зрабіць падлік, палічыш, што-н. Дарогі, цёмныя дарогі! Хто вас аблічаць? Хто вас змерыць? Колас.
@аблог, -у, м. Тое, што і аблога.
@аблога, -і, ДМ, -лозе, ж. 1. Даўно не воранае поле, звычайна пакрытае дзірваном, травой. Узараць аблогу. □ За бульбай — аблога, зарослая піжмай, паўзучымі рамонкамі і яшчэ нейкай дзікай травой. Рылько. — Ляглі кругом нечапаныя аблогі, — уставіў Кукарэка. — Адзін сівец... Шчарбатаў.
2. Акружэнне войскамі ўмацаванага пункта (горада; крэпасці, раёна і пад.) з мэтай яго захопу. Шарэла... Аблогай ачэплен быў гай, Бой глухнуў у вольхах старых... Лойка.
// Абкружэнне ўчастка лесу з мэтай правядзення аблавы.
◊ Ляжаць аблогайгл. ляжаць.
@аблогавы, -ая, -ае. Тое, што і абложны (у 1 знач.). Аблогавыя землі.
@абложаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблажыць (у 1-7 знач.).
@абложваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблажыць.
@абложны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да аблогі (у 1 знач.). Цалінныя і абложныя землі. 2. Заложны, абкладны. Абложныя дажджы. Абложная хмара. □ Гэта была не кароткая летняя навальніца, а працяглы абложны дождж. Краўчанка.
@абложына, -ы, ж. Разм. Тое, што і аблога (у 1 знач.).
@аблокігл. воблака.
@аблом, -у, м. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абломваць — абламаць і стан паводле знач. дзеясл. абломвацца — абламацца.
2. Месца пералому.
3. Профіль, разрэз архітэктурнай дэталі. Просталінейныя абломы. Крывалінейныя абломы.
@абломак, -мка, м. 1. Адламаны, адбіты кавалак якога-н. прадмета. Абломак біўня маманта. □ Каля абломкаў цагляных сцен пышна лапушылася крапіва. Хадкевіч. У кожным абломку пароды Чытаў ён [геолаг] разгадкі прыроды. Звонак.
2.перан. Рэшта таго, што існавала раней. Сышлі са сцэны прэч магнаты, Абломкі выцвіўшых вякоў. Колас.
@абломаўшчына, -ы, ж. Бязволле, лянота, бяздзейнасць як грамадская з'ява. (Ад імя Абломава — героя аднайменнага рамана І.А.Ганчарова.)
@абломванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абломваць — абламаць.
@абломвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абламацца.
2.Зал. да абломваць.
@абломваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абламаць.
@абломкавы, -ая, -ае. Які складаецца з абломкаў. Абломкавыя горныя пароды.
@абломліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абломваць — абламаць.
@абломлівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абламацца.
2.Зал. да абломліваць.
@абломліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да. абламаць.
@аблоў, -лову, м. Тое, што і аблоўліванне.
@аблоўліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблоўліваць — аблавіць.
@аблоўлівацца, -аецца; незак. Зал. да аблоўліваць.
@аблоўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблавіць.
@аблубіца, -ы, ж. Абл. Лубяны абруч у ручных жорнах; бакавая сценка кругом жорнаў у млыне, дзе сыплецца мука. Там [у млыне] і акрамя каменя было многа незвычайнага: і велізарнае кола з зубамі, і кошзжытам, аблубіца і іншыя цудоўныя рэчы. Кулакоўскі.
@аблуда, -ы, ДМ -дзе, ж. Абл. 1. Няправільная, памылковая думка, погляд, памылковае ўяўленне аб чым-н. [Лабановіч] не здолеў канчаткова вызваліцца з палону народніцкіх аблудаў. Карпаў.
2. Той, хто адмоўна ставіцца да чаго-н., мае памылковую думку аб чым-н. Ды ну іх!.. Што гэткай аблудзе Да нашых надзей і падзей?! Звонак.
@аблудны, -ая, -ае. Абл. 1. Які далёка зайшоў у сваіх памылках, збіўся з правільнай жыццёвай дарогі.
2. Ілжывы, няправільны, памылковы. Аблудны шлях. □ Ён [Богут] выступае ў добрай ролі, Каб перавыхаваць народ Ды навучыць яго парадку, З дарог аблудных скіраваць... Колас.
◊ Аблудная авечкагл. авечка.
@аблузаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблузаць.
@аблузацца, -аецца; зак. Пазбавіцца ад шкарлупіны, кары і пад. Пад руку трапіўся, кол з маладой сасонкі, толькі што ссечанай у лесе, кара на ім аблузалася, і Максім запэцкаў рукі і гімнасцёрку ў ліпучую смалу. Шамякін.
@аблузаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Ачысціць ад шкарлупіны, кары і пад. [Платон:] — На, патрымай, а я табе часнаку аблузаю, закусіш. Чарнышэвіч.
@аблузвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да аблузацца.
2.Зал. да аблузваць.
@аблузваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблузаць.
@аблупіцца, -лупіцца; зак. Абдзерціся, адваліцца (пра верхні слой чаго-н. — кару, скуру, фарбу і інш.). Аблупілася форба — не падымаліся рукі, каб паднавіць яе. Шахавец. Валасы ў дзяўчыны выцвілі, твар загарэў, аж чорны стаў, а нос аблупіўся. Васілёнак.
// Адпасці кавалкамі, абсыпацца (пра тынк і пад.).
@аблупіць, -луплю, -лупіш, -лупіць; зак., каго-што. 1. Зняць верхні слой; ачысціць ад кары, шкарлупін, скуры і пад. Аблупіць кару на дрэве. □ Аня аблупіла яйка, памакнула ў соль і падала Сашы. Шамякін.
2.перан. Абрабаваць, абабраць; узяць занадта дорага.
◊ Аблупіць як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).
@аблуплены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад аблупіць.
2.у знач. прым. Без верхняга слоя, без покрыва, аблезлы. Сашка заўсёды насіў з сабою гармонік: старэнькі, аблуплены, хрыпаты. Пянкрат.
◊ Ведаць як аблупленагагл. ведаць.
@аблупліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблупліваць-аблупіць і аблуплівацца-аблупіцца.
@аблуплівацца, -аецца; незак. 1.Незак. да аблупіцца.
2.Зал. да аблупліваць.
@аблупліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблупіць.
@аблушчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр ад аблушчыць.
@аблушчвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да аблушчыцца.
2.Зал. да аблушчваць.
@аблушчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблушчыць.
@аблушчыцца, -шчыцца; зак. Тое, што і аблузацца.
@аблушчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; зак., што. Тое, што і аблузаць. Аблушчыць боб.
@аблыселы, -ая, -ае. Які стаў лысы; палыселы. Аблыселая галава.
@аблысенне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. аблысець.
@аблысець, -ею, -ееш, -ее; зак. Страціць валасы, зрабіцца лысым; палысець. Здавалася.. [бацька] паменшаў, раздаўся ў плячах, зусім аблысеў. Грахоўскі.
// перан. Агаліцца, пазбавіцца покрыва. Снег хутка раставаў, і за дзень узгоркі аблыселі.
@аблытаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблытаць.
@аблытацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Апавіць, абматаць сябе чым-н. Аблытацца рамянямі.
@аблытаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. 1. Апавіць, абвязаць, абматаць што-н. вяроўкай, дротам і пад. [Ніне] здавалася, што калючы дрот аблытаў, апутаў, як павуцінне, увесь горад. Мележ.
2.перан. Пазбавіць каго-н. свабоды дзеянняў; падпарадкаваць сабе. Лазун хацеў бы валодаць усёй вёскай, трымаць яе ў сваіх руках, аблытаць павуцінай даўгоў, зрабіць залежнай ад сябе. Хромчанка.
3.перан. Збіць з толку, увесці ў зман. [Мелех:] Аблыталі мяне ліхія людзі, І я вялікі грэх мог на душу ўзяць. Глебка.
@аблытванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблытваць — аблытаць, аблытвацца — аблытацца.
@аблытвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да аблытацца.
2.Зал. да аблытваць.
@аблытваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблытаць.
@аблюбаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблюбаваць.
@аблюбаваць, -бую, -буеш, -буе; зак., каго-што. Выбраць сабе каго-, што-н. па густу, па жаданню. Аблюбаваць жаніха. □ У Пінску ж.. [Лабановіч] і краму сабе аблюбаваў, дзе можна браць сёе-тое напавер, бо грошы не заўсёды бываюць у кішэні. Колас. Чалавек аблюбаваў сабе мясціну, памацаў, каб не было мокра, і лёг. Крапіва.
@аблюбёны, -ая, -ае. Разм. Тое, што і аблюбаваны. [Марына] сядзела ў сваім аблюбёным куточку на канапе і жвава гутарыла з брыгадзірам Зеленюком. Зарэцкі.
@аблюбоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблюбоўваць-аблюбаваць.
@аблюбоўвацца, -аецца; незак. Зал. да аблюбоўваць.
@аблюбоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблюбаваць.
@абляганне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблягаць-аблегчы.
@аблягаць, -ае. Незак. да аблегчы (у 1, 2 знач.).
@абляжацца, -жыцца; зак. Разм. Прывыкнуць ляжаць. Даць зверу абляжацца.
@абляжаць, -жу, -жыш, -жыць; зак., што. Разм. Працяглым ляжаннем абмяць. Абляжаць канапу.
@аблямаванне, -я, н. Тое, што і аблямоўка (у 2 знач.).
@аблямаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблямаваць.
@аблямаваць, -мую, -муеш, -муе; зак., што. Абшыць па краях палоскай з другога матэрыялу. Аблямаваць падол спадніцы.
// перан. Акружыць што-н., размясціцца вакол чаго-н. Хмызняк зялёнай стужкай аблямаваў берагі возера.
@аблямовачны, -ая, -ае. Прызначаны для аблямоўкі (у 1 знач.). Аблямовачны матэрыял. // Звязаны з аблямоўкай (у 1 знач.). Аблямовачныя работы.
@аблямоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблямоўваць — аблямаваць.
@аблямоўвацца, -аецца; незак. Зал. да аблямоўваць.
@аблямоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблямаваць.
@аблямоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблямоўваць—аблямаваць.
2. Матэрыял, якім аблямоўваюць; тое, што палосай акружае па краях другі прадмет. Рукавы з аксамітнай аблямоўкай.
@абляпаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абляпаць.
@абляпацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Апырскацца; запэцкаць сябе чым-н. Абляпацца балотнай граззю.
@абляпаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Разм. Апырскаць, запэцкаць чым-н. Абляпаць боты граззю.
@абляпвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абляпацца.
@абляпваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абляпаць.
@абляпіха, -і, ДМ -ляпісе, ж. 1. Калючая ягадная кустовая расліна сямейства лохавых. Паглядзелі яны вельмі добра на сібірскую абляпіху. Ягады на ёй не гроначкамі, не на віціначках, а як быццам налеплены, прыклеены.. да кары. Дубоўка.
2.зб. Духмяныя кіславатыя ягады гэтай расліны. Варэнне з абляпіхі.
@абляпіхавы, -ая, -ае. Зроблены, прыгатаваны з абляпіхі. Абляпіхавы алей.
@абляпіцца, -ляплюся, -лепішся, -лепіцца; зак. Разм. Абляпіць сябе чым-н. Абляпіцца пластырам.
@абляпіць, -ляплю, -лепіш, -лепіць; зак., каго-што. 1. Прыстаць, прыліпнуць у многіх месцах да каго-, чаго-н., пакрыць усю паверхню. Шэрае неба, і пад ім — бясконцая дарога... вязкі бруд абляпіў колы. Мікуліч. Снег абляпіў у парках усе дрэвы. Хомчанка.
// Шчыльна абхапіць з усіх бакоў (пра адзенне). Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі... Васілевіч.
2. Наклейваючы, пакрыць чым-н. у многіх месцах. І тут мне стала зразумела: ластаўкі з усіх бакоў абляпілі бляшанку зямлёй. Ляўданскі.
3.перан. Размясціўшыся ў вялікай колькасці, густа пакрыць якую-н. паверхню; шчыльна абступіць з усіх бакоў; акружыць. Яны [аднакласнікі] у момант абляпілі з усіх бакоў сані, учапіліся за аглоблі, цягнулі за капылы, за палазы. Сіпакоў. Драбкі цукру мурашкі абляпілі так, што за імі нічога не было відаць. Пальчэўскі. Дзеці абляпілі хату, тоўпіліся на прызбах, заглядалі ў вокны. Васілевіч.
@аблясенне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблясіць.
@аблясіць, -ляшу, -лясіш, -лясіць; -лясім, -лесіце; зак., што. Засадзіць лесам якую-н. плошчу, мясцовасць. Аблясіць пясчаныя землі.
@аблятанне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. аблятаць2 — абляцець (у 4 знач.).
@аблятаць/11, -аю, -аеш, -ае. Тое, што і аблётаць.
@аблятаць/22, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абляцець.
@абляцелы, -ая, -ае. Разм. Апалы, адарваны (пра лісце, пялёсткі кветак і пад.).
@абляцець, -лячу, -ляціш, -ляціць; зак. 1.каго-што. Праляцець вакол каго-, чаго-н. Абляцець вакол зямлі. □ Абляцеў Іван два разы свет на кані гнядой масці і вярнуўся дахаты. Якімовіч.
// Праляцець збоку, мінуўшы каго-, што-н.
2.каго-што. Лётаючы, пабыць у многіх месцах, усюды. Род Забродскіх раскінуўся тут на паўсотні кіламетраў вакол, дык каб нават і на самалёце, то за дзень усіх не абляціш. Кулакоўскі.
// перан. Разм. Хутка абысці, аб'ехаць пэўную прастору, мясцовасць. [Тоўхарт] адразу пабег аглядаць маёнтак ..Нягледзячы на сваю паважнасць, ён вельмі шпарка абляцеў усё. Чорны.
// перан. Хутка распаўсюдзіцца, зрабіцца ўсім вядомым (пра чуткі, ідэі, навіны і пад.). Вестка аб тым, што ў шпіталь прыехаў Ленін, імгненна абляцела ўсе паверхі. П.Ткачоў. Ленінскі запавет абляцеў увесь свет. Прыказка.
3.каго-што. Разм. Праляцець хутчэй за каго-, што-н.; апярэдзіць у палёце.
4.без дап. Апасці, абсыпацца (пра лісце, пялёсткі кветак і пад.). Адлютавалі маразы, Цвет абляцеў духмяны з вішні. Зарыцкі.
// Астацца без лісця, пялёсткаў. Замаркотнелі далі, Абляцелі крушыны, Толькі зерні ўставалі Там, дзе сейбіт іх кінуў. Броўка.
5.без дап. Адваліцца, адпасці. Тынк са сцен абляцеў.
@абмазаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмазаць.
@абмазацца, -жуся, -жашся, -жацца; зак. Пакрыць, вымазаць сябе чым-н. Абмазацца маззю. // Запэцкацца, забрудзіцца, прыткнуўшыся да чаго-н. мазкага. Абмазацца фарбай.
@абмазаць, -мажу, -мажаш, -мажа; зак., каго-што. Пакрыць, намазаць паверхню якім-н. рэчывам. Абмазаць сцены. // Забрудзіць, запэцкаць. Абмазаць твар сажай.
@абмазачны, -ая, -ае. Прызначаны для абмазкі, звязаны з абмазкай. Абмазачны матэрыял. Абмазачныя работы.
@абмазванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмазваць — абмазаць і абмазвацца — абмазацца.
@абмазвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абмазацца.
2.Зал. да абмазваць.
@абмазваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмазаць.
@абмазгаваць, -гую, -гуеш, -гуе; зак., што. Разм. Старанна абдумаць што-н. [Бабейка:] — Перадумаў, Лявон Ігнатавіч, усё перадумаў.., абмазгаваў. Хадкевіч. [Лясніцкі:] — Давай лепей абмазгуем, як хутчэй ліквідаваць гэты бандыцкі атрад. Шамякін.
@абмазгоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. до. абмазгаваць.
@абмазка, -і, ДМ -зцы, ж. Рэчыва, якім абмазана ці абмазваюць што-н. Абмазказгліны высахла і патрэскалася.
@абмакаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмокнуць.
@абмакваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмакнуць.
@абмакнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што ў што. Апусціць на кароткі час што-н. у якую-н. вадкасць, памачыць; дакрануцца кавалачкам хлеба ці чым-н. іншым да солі, цукру і пад. Абмакнуць пяро ў чарніла. Абмакнуць хлеб у соль. □ У момант.. [Міхалка] адзеў на галаву сетку, абмакнуў венік у ваду і пакрапіў рой. Якімовіч.
@абмакрэлы, -ая, -ае. Мокры, змочаны. Прыйшоў Ігнась у Замастоцкі райваенкамат на Куршчыне, абмакрэлы, адубелы, галодны і босы. Гурскі.
@абмакрэць, -эю, -эеш, -эе; зак. Змокнуць; зрабіцца мокрым. Я адзін на расе Абмакрэў, акалеў, Адубеў, перамёрз, ой! З нар.
@абмаладжэнне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абмаладзіць, абмаладзіцца.
@абмаладзіцца, -ладжуся, -лодзішся, -лодзіцца; зак. Тое, што і амаладзіцца.
@абмаладзіць, -ладжу, -лодзіш, -лодзіць; зак., каго-што. Тое, што і амаладзіць.
@абмалаціцца, -лоціцца; зак. 1. Зрабіцца, стаць абмалочаным; вымалаціцца. Сам сабою хлеб не насеецца, не сажнецца, не абмалоціцца. 2.Разм. Усё змалаціць, кончыць малацьбу. Калгас своечасова абмалаціўся.
@абмалаціць, -лачу, -лоціш, -лоціць; зак., што. Малоцячы, аддзяліць зерне ад калосся, саломы. З суседняй вёскі амаль штодня прыходзіць старэйшая дачка і просіць ад бацькі дапамогі: то накасіць сена, то хлеб абмалаціць, то хлеў накрыць. Шамякін.
@абмалёўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмалёўваць — абмаляваць і абмалёўвацца — абмалявацца.
@абмалёўвацца, -аецца; незак. Зал. да абмалёўваць.
@абмалёўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. даабмаляваць.
@абмалёўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Тое, што і абмалёўванне.
@абмалоджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. адабмаладзіць.
@абмалоджванне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абмалоджваць — абмаладзіць, абмалоджвацца — абмаладзіцца.
@абмалоджвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абмаладзіцца.
2.Зал. да абмалоджваць.
@абмалоджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмаладзіць.
@абмалот, -у, М -лоце, м. Тое, што і малацьба.
@абмалоць, -мялю, -мелеш, -меле. Разм. Мелючы, зрабіць прыдатным для мліва. Пакуль што на жорнах малоць нельга: іх абавязкова трэба абмалоць. Сіпакоў.
@абмалочаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмалаціць.
@абмалочвацца, -аецца. Зал. да абмалочваць.
@абмалочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмалаціць.
@абмаляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмаляваць.
@абмалявацца, -люецца; зак. Выразна абазначыцца на фоне чаго-н. На шчоках.. абмаляваліся роўныя круглыя ямачкі. Гартны.
@абмаляваць, -люю, -люеш, -люе; зак., што. 1. Абвесці алоўкам ці фарбай што-н.; размаляваць па краях.
2.перан. Ахарактарызаваць, апісаць. Кожны стараўся як найпаўней абмаляваць свае паводзіны з часу разлукі ў Сілцах. Гартны.
@абман, -у, м. Мана, няпраўда; памылковае ўяўленне аб чым-н. [Зося:] — Глядзі, няма абману. Я праўду ўсю кажу. Бялевіч.
@абманвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абмануцца.
2.Зал. да абманваць.
@абманваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмануць.
@абманіць, -маню, -маніш, -маніць; зак., каго-што. Тое, што і абмануць. Ім [панам] абманіць мужыка пакуль што трэба, вось і цягнуць ды абяцанкамі яго кормяць. Галавач.
@абманлівасць, -і, ж. Уласцівасць абманлівага.
@абманлівы, -ая, -ае. Здольны ўвесці ў зман, паслужыць асновай для памылковага вываду аб кім-, чым-н. Абманлівае ўражанне.
@абманны, -ая, -ае. Які мае адносіны да абману. Абманны рух. □ На прасторах неўгамоннага жыцця разбівалася аб Вашу [Горкага] непахіснасць, аб Вашу ясназорную сумленнасць усё абманнае, усё нікчэмнае. Купала.
@абмануты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмануць.
@абмануцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. Памыліцца, ашукацца.
// Адчуць расчараванне ў кім-, чым-н. (у таварышу, надзеях, спадзяваннях і пад.).
@абмануць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., каго-што. 1. Наўмысна сказаць каму-н. няпраўду; схлусіць.
// Увесці ў зман непраўдзівымі адносінамі. [Даяна] не маглі абмануць ліслівыя позіркі, кампліменты яўных падлізаў, робленыя ўсмешкі падхалімаў. Лынькоў.
2. Нядобрасумленна аднесціся да каго-н.; ашукаць. Абмануць пакупніка. 3. Не апраўдаць чыіх-н. спадзяванняў, надзей.
// Не выканаць дадзеных абяцанняў; не спраўдзіць, падвесці; спакусіць.
@абманшчык, -а, м. Той, хто абмануў ці абманвае каго-н.
@абманшчыца, -ы, ж. Жан. да абманшчык.
@абмаражэнне, -я, н. 1.Стан паводле знач. дзеясл. абмарозіцца. Абмаражэнне першай ступені. 2. Пашкоджанне тканак арганізма, якое ўзнікае ад дзеяння нізкіх тэмператур.
@абмарачыцца, -рачуся, -рочышся, -рочыцца; зак. Разм. У выніку працяглага кружэння страціць раўнавагу.
@абмарачыць, -рачу, -рочыш, -рочыць; зак., каго-што. Разм. 1. Закружыць (сабе, каму-н.) галаву.
2. Увесці ў зман, ашукаць, задурманіўшы галаву.
@абмарачэнне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. абмарачыцца. Я раптам адчуў прыемную, да абмарачэння, да кружэння ў галаве, слабасць. М.Стральцоў.
@абмарожаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абмарозіць.
2.у знач. прым. Пашкоджаны марозам. Прыплёўся [сабака] з лесу галодны, хворы, з абмарожанымі нагамі. Ваданосаў.
3.у знач. наз.абмарожаны, -ага, м. Той, хто атрымаў пашкоджанне ад марозу. Акрамя тыфозных, нямала было іншых хворых: інвалідаў вайны, скалечаных, прастуджаных, абмарожаных. Шамякін.
@абмарожванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмарожваць — абмарозіць.
@абмарожвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абмарозіцца.
2.Зал. да абмарожваць.
@абмарожваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмарозіць.
@абмарозіцца, -рожуся, -розішся, -розіцца; зак. Зазнаць пашкоджанне ад марозу.
@абмарозіць, -рожу, -розіш, -розіць; заг. абмарозь; зак., каго-што. Нашкодзіць марозам; памарозіць, змарозіць. Абмарозіць пальцы на нагах.
@абмарочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмарачыць.
@абматаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абматаць.
@абматацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Абматаць сябе чым-н. Абматацца вяроўкаю.
@абматаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Абкруціць, апавіць чым-н. некалькі разоў. Пайшоў чорт, абматаў стог вяроўкамі і павалок. Якімовіч.
@абматыкаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., што. Ускапаць матыкаю зямлю вакол чаго-н.; акучыць, абгарнуць. Абматыкаваць ягадныя кусты.
@абматычыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., што. Тое, што і абматыкаваць.
@абмаўляцца, -ляюся, -ляешся, -ляецца. Незак. да абмовіцца.
@абмахвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Махаючы чым-н., абдаваць сябе струменем паветра (звычайна для ахаладжэння). Пасажыры паадчынялі вокны, абмахваліся хустачкамі. Мяжэвіч.
// Узмахамі адганяць ад сябе (мух, камароў і пад.). Пакуль цётка хадзіла ў хату па вядро, [карова] стаяла каля студні, над карытам з зялёным машком на дне, абмахвалася ад заедзі і, памыкваючы, прасіла піць. Лужанін.
@абмахваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што. 1. Махаючы чым-н., абдаваць паветрам (звычайна для ахаладжэння). Абмахваць твар. 2.Незак. да абмахнуць (у 2 знач.).
// Махаючы чым-н., адганяць мух, камароў і пад. Абмахваць галінкай аваднёў.
@абмахнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. 1.Аднакр. да абмахвацца.
2.перан. Памыліцца. Ды леснікі здарэнне зналі. Калі Абрыцкі абмахнуўся І пад Пшавару падвярнуўся. Колас.
@абмахнуць, -ну, -неш, -не; -нём, няце; зак., каго-што. 1.Аднакр. да абмахваць (у 1 знач.).
2. Хуткім лёгкім узмахам ачысціць што-н. ад чаго-н. (пылу, снегу і пад.). Абмахнуць стол. // Хутка, лёгка правёўшы рукою па чым-н., скінуць што-н. І бацька жылістай рукой Слязінкі абмахнуць стараўся. Гаўрусёў.
@абмацаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмацаць.
@абмацаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. 1. Пакратаць што-н., дакрануцца да чаго-н. Мікіта Мінавіч.. нагнуўся, абмацаў збоку сухую купіну і апусціўся правым каленам на яе. Кулакоўскі.
// перан. Уважліва агледзець. [Толя:] — Павер мне, старому газетнаму прайдзісвету.. Я гэту кандыдатуру абмацаў і знізу і зверху. Чыгрынаў.
2. Абшукаць, абшарыць, мацаючы. Дзеці з цікавасцю кінуліся да торбачкі, уважліва абмацалі яе і сумныя адышліся. Якімовіч.
// перан. Знайсці, намацаць, выявіць, шукаючы. Знойдзеш-абмацаеш яблыка і ўвап'ешся зубамі ў кіславата-салодкую смакату... Брыль.
// перан. Высачыць, выведаць. Тут стрэльбы нашы ў галавах — Пяццю патронамі набіты, Каб не было часамі швах, Калі абмацаюць бандыты. Крапіва.
@абмацванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмацваць — абмацаць.
@абмацвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Зал. да абмацваць.
@абмацваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмацаць.
@абмачыцца, -мачуся, -мочышся, -мочыцца; зак. 1. Абмачыць на сабе адзенне, абутак; зрабіцца мокрым ад дажджу, мокрага снегу і пад.
2. Спусціць пад сябе мачу (пра дзяцей, хворых).
@абмачыць, -мачу, -мочыш, -мочыць; зак., каго-што. Зрабіць мокрым, вільготным, намачыць. Дождж абмачыў сена. □ [Юрка].. пабоўтаў трохі нагамі ў вадзе, абмачыў унізе калошы палатняных портак сваіх і не мог сабраць сваіх думак аж да самай ночы. Чорны.
// Зрабіць мокрым, абмакнуўшы ў што-н. Добра абмачыць касу, пацягнуць яе пад вадой і, падняўшы, глядзець, як.. цячэ ў раку тонкі струмень. Брыль.
@абмежавальнік, -а, м. Спец. Прылада, якая робіць немагчымай работу машыны, устаноўкі за межамі паказаных велічынь. Сашнікі сеялак абсталяваны абмежавальнікамі глыбіні.
@абмежавальны, -ая, -ае. Накіраваны на абмежаванне; які прадугледжвае абмежаванне. Абмежавальныя меры.
@абмежаванасць, -і, ж. Уласцівасць абмежаванага. Абмежаванасць інтарэсаў. Нацыянальная абмежаванасць.
@абмежаванне, -я, н. 1.Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абмежаваць, абмежавацца.
2. Тое, што стрымлівае, ставіць каго-, што-н. у пэўныя рамкі. Яшчэ было многа ўсялякіх абмежаванняў, правіл, якія нельга было парушаць. Мікуліч.
@абмежаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абмежаваць.
2.у знач. прым. Невялікі, нязначны. Паміж бязмежным імкненнем да расшырэння вытворчасці, уласцівым капіталізму, і абмежаваным спажываннем народных мас (абмежаваным у выніку іх пралетарскага становішча) ёсць несумненная супярэчнасць. Ленін.
3.перан.; у знач. прым. Духоўна неразвіты, адсталы, недалёкі. Тупым і абмежаваным паліцэйскім Я.Колас проціпастаўляе прадстаўнікоў простага народу. Пшыркоў.
○ Абмежаваная манархіягл. манархія.
@абмежавацца, -мяжуюся, -мяжуешся, -мяжуецца; зак. Звесці сваё дзеянне або дзейнасць да пэўнага кола пытанняў. Галынскі гэтую ўсмешку адгадаў, але абмежаваўся тым, што падзякаваў Пілацееву за тлумачэнне ягоных палітычных перакананняў. Галавач.
// Задаволіцца пры вырашэнні якога-н. пытання чым-н. нязначным. [Хруст:] — Як бачыце, вінаваты чыстасардэчна прызнаўся ва ўсім. Таму прапануецца абмежавацца папярэджаннем. Пянкрат.
@абмежаваць, -мяжую, -мяжуеш, -мяжуе; зак., каго-што. 1. Паставіць у пэўныя рамкі, межы; звузіць чыю-н. сферу дзейнасці. Размову з Лемяшэвічам [Жураўскі] абмежаваў тым, што спытаў пра жыццё і папрасіў перадаць прывітанне Касцянкам. Шамякін.
2. Вызначыць мяжу, граніцу якога-н. участка зямлі.
// З'явіцца мяжой, граніцай чаго-н.
@абмежак, -жка, м. Тое, што і ўзмежак. Ускапаць абмежкі.
@абмен, -у, м. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абменьваць — абмяняць і абменьвацца — абмяняцца.
2.Спец. Адна з форм вытворчых адносін, якая заключаецца ва ўзаемным адчужэнні прадуктаў працы і іншых аб'ектаў уласнасці на аснове добраахвотнага пагаднення.
○ Абмен рэчываў — сукупнасць працэсаў, звязаных з ператварэннем рэчываў у жывых арганізмах у іх узаемадзеянні з навакольным асяроддзем.
@абменены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмяняць.
@абменны, -ая, -ае. Звязаны з абменам. Абменныя аперацыі. // Прызначаны для абмену. Абменны фонд. Абменны пункт.
@абменьвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абмяняцца.
2.Зал. да абменьваць.
@абменьваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмяняць.
@абмер, -у, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмерваць — абмераць.
@абмераны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмераць.
@абмерацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Памыліцца, мераючы што-н.
@абмераць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. 1. Тое, што і памераць (у 1 знач.).
2.Разм. Наўмысна ці памылкова адмераць менш, чым трэба. Абмераць пакупніка.
@абмерванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмерваць — абмераць.
@абмервацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абмерацца.
2.Зал. да абмерваць.
@абмерваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмераць.
@абмерзлы, -ая, -ае. Пакрыты лёдам; абледзянелы. Вецер звінеў галінамі абмерзлага клёна, скуголіў і свістаў у шчылінах паркана, у дзіравай страсе хлява. Шамякін.
@абмерзнуць, -ну, -неш, -не; пр. абмёрз, -мерзла; зак. Пакрыцца лёдам, шэранню, абледзянець.
@абмеркаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмеркаваць.
@абмеркаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмеркаваць.
@абмеркаваць, -мяркую, -мяркуеш, -мяркуе; зак., што. Калектыўна абгаварыць што-н.; прааналізаваць і зрабіць вывады. Яны прыйшлі на з'езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя узняць. Танк.
// На адзіноце дэталёва прадумаць, усё ўлічыць. [Марына Паўлаўна:]—Я не ведаю... Здаецца, усё я абдумала, абмеркавала... Зарэцкі.
@абмерны, -ая, -ае. Прызначаны для абмеру. Абмерная вяроўка.
@абмерці, абамру, абамрэш, абамрэ; абамром, абамраце; пр. абмёр, -мерла; зак. Разм. 1. Самлець, страціць прытомнасць.
2. Знямець ад нечаканага і моцнага ўзрушэння. Абмерці ад страху. □ І ён [Сотнікаў] на секунду абмёр, разгубіўшыся: па вуліцы хутка ішлі двое з вінтоўкамі. Быкаў.
// Спыніцца, замерці (пра сэрца).
@абмершчык, -а, м. Разм. Той, хто займаецца абмерваннем чаго-н.
@абмершчыца, -ы, ж. Разм. Жан. да абмершчык.
@абмесці, -мяту, -мяцеш, -мяце; -мяцём, -мецяце, -мятуць; пр. абмёў, -мяла, -мяло; зак., каго-што. Змятаючы, змахваючы, ачысціць паверхню чаго-н. (ад пылу, снегу і пад.). Увайшла Адарка, абмяла венікам валёнкі і, зірнуўшы на Хвядоса, сказала: — У кантору ідзі. Шашкоў.
@абмецены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмесці.
@абмешванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмешваць — абмяшаць.
@абмешвацца, -аецца; незак. Зал. да абмешваць.
@абмешваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмяшаць. Дзве Таклюсіны памочніцы раскладалі корм свінням, абмешвалі — каму чыстаю ячнаю, аўсянаю або грэцкаю мукою, каму промешкаю, а каму і мякінаю. Колас.
@абмін, -у, м. Разм. Тое, што і абгон (у 1 знач.).
◊ У абмін (ехаць) — навыперадкі, абмінаючы адзін аднаго.
@абмінацца/11, -аецца; незак. Зал. да абмінаць1.
@абмінацца/22, -аецца; незак. Зал. да абмінаць2.
@абмінаць/11, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмінуць.
@абмінаць/22, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмяць.
@абмінуць, -міну, -мінеш, -міне; -мінём, -міняце; зак., каго-што. 1. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н. Парашыўшы абмінуць пасёлак, Васіль звярнуў з дарогі, што вяла да Нырчы, і лугам пайшоў напрасцяк да ракі. Краўчанка.
// перан. Прапусціць, не звярнуць увагі на што-н. [Рыгор] не падумаў, як спланаваць прамову, чаго ў ёй чапіць, што абмінуць, якія кінуць лозунгі. Гартны.
2. Не закрануць, не зачапіць. — Было ў мяне такое прадчуванне, Што куля першая не абміне. Пысін.
3.перан.; часцей з адмоўем. Пазбегнуць, унікнуць чаго-н. Абмінуць бяду. □ Адно мне ясна: завірухі Не абмінуць, не адхіліць. Колас.
4. Рухаючыся хутчэй, абагнаць, апярэдзіць каго-, што-н. Як ішлі па садзе [мужчыны], нагналі Міхаіла Палікарпавіча, павіталіся з ім і моўчкі абмінулі яго. Галавач.
@абміранне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абміраць — абмерці.
@абміраць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмерці.
@абмовіцца, -моўлюся, -мовішся, -мовіцца; зак. Памыліцца пры размове, сказаць не тое, што трэба.
// Нечакана прыгадаць што-н. Арцёмава, прыняўшы ўдзел у маіх “росшуках”, абмовілася, што яна часта бывае ў шпіталі. Шынклер.
◊ Не абмовіцца (ні адным) словам — нічога не сказаць, змоўчаць.
@абмоклы, -ая, -ае. Змакрэлы.
@абмокнуць, -ну, -неш, -не; пр. абмок, -ла; зак. Зрабіцца мокрым, змокнуць. Міця з Кардашом абмоклі, але дабеглі да будкі стрэлачніка, схаваліся пад ёй. Навуменка.
@абмотачны, -ая, -ае. Прызначаны для абмотвання. Абмотачная стужка. Абмотачны матэрыял. // Звязаны з абмотваннем. Абмотачныя работы.
@абмотванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмотваць — абматаць.
@абмотвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абматацца.
2.Зал. да абмотваць.
@абмотваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абматаць.
@абмотка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. 1. Усякі матэрыял для абмотвання чаго-н.
2.звычайна мн. (абмоткі, -так). Палоска матэрыі для абмотвання нагі вышэй чаравіка. [Чалавек] быў.. у салдацкіх чаравіках з абмоткамі. Чорны.
3. Сістэма праваднікоў у электрычнай машыне, па якой праходзяць токі, што ствараюць магнітныя палі. Абмотка ротара.
@абмотчык, -а, м. Рабочы, спецыяліст па абмотванню.
@абмотчыца, -ы, ж. Жан. да абмотчык.
@абмочаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмачыць.
@абмочвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абмачыцца.
2.Зал. да абмочваць.
@абмочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмачыць.
@абмульвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абмуляцца.
@абмульваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмуляць.
@абмуляны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абмуляць.
2.у знач. прым. З пашкоджанай ад трэння скурай. Абмуляны конь. Абмуляныя ногі.
@абмуляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак. Пашкодзіць сабе скуру трэннем; нацерці.
@абмуляць, -яю, -яеш, -яе; зак., што. Пашкодзіць скуру трэннем; нацерці. Абмуляць нагу.
@абмундзіраванне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмундзіраваць, абмундзіравацца.
2. Камплект форменнага адзення. Летняе абмундзіраванне. □ Цыбулька загадаў выдаць Кітайчонку вінтоўку і абмундзіраванне і прызначыў да сябе каняводам. Шчарбатаў.
@абмундзіраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмундзіраваць.
@абмундзіравацца, -руюся, -руешся, руецца; зак. Забяспечыцца абмундзіраваннем.
@абмундзіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., каго-што. Забяспечыць абмундзіраваннем. Абмундзіраваць армію.
@абмундзіровачны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абмундзіравання. Абмундзіровачны пункт.
@абмундзіроўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абмундзіравацца.
2.Зал. да абмундзіроўваць.
@абмундзіроўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмундзіраваць.
@абмундзіроўка, -і, ДМ -роўцы; Р мн. -ровак; ж. Разм. Тое, што і абмундзіраванне. Ватовая абмундзіроўка ляжала на.. [Нахлябічу] гладка. Чорны.
@абмураваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмураваць.
@абмураваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Абкласці цэглай, каменнем што-н., мацуючы іх цэментам, глінай і пад. Абмураваць кацёл. □ [Лукаш:] — А цагельню ж зноў такі раблю, каб абмураваць, а то не згледзіш, як яна спарахнее. Сабаленка.
@абмуроўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмуроўваць — абмураваць.
@абмуроўвацца, -аецца; незак. Зал. да абмуроўваць.
@абмуроўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмураваць.
@абмуроўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Тое, чым што-н. абмуравана. Цагляная абмуроўка.
@абмуроўшчык, -а, м. Рабочы, спецыяліст па абмуроўванню.
@абмусолак, -лка, м. Разм. Абмусоленая рэшта чаго-н.; агрызак. Іван зноў корпаецца ў сваім мяшку, наводзіць парадак, складае на месца ніткі.., абмусолак аловачны. Лынькоў.
@абмусолены, -ая, -ае. Разм. 1.Дзеепрым. зал. пр. ад абмусоліць.
2.у знач. прым. Заслінены, запэцканы.
@абмусоліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго-што. Разм. 1. Змачыць слінай; абслініць.
2. Запэцкаць чым-н. ліпкім, тлустым. Абмусоліць фартух.
@абмыванне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмываць — абмыць.
2. Рытуальны абрад. Свяшчэннае абмыванні
@абмывацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абмыцца.
2.Зал. да абмываць.
@абмываць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што. 1.Незак. да абмыць.
2. Акружаць сваімі водамі (пра моры, цячэнні і пад.). Заходні бераг Афрыкі абмывае Атлантычны акіян. // Працякаць вакол, паўз што-н.; абдаваць хвалямі. Падножжа гары абмывае рака. 3.перан. Разм. Адзначаць якую-н. падзею выпіўкай.
◊ Абмываць і абшываць — даглядаць каго-н., выяўляць жаночы клопат аб кім-н. Костачкі абмываць—тое, што і костачкі перамываць (гл. перамываць). Рука руку абмываегл. рука. Языкамі абмываць— абгаворваць.
@абмызганы, -ая, -ае. Разм. Дзеепрым. зал. пр. ад абмызгаць.
@абмызгаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Пакрыць граззю, забрудзіць.
@абмылены, -ая, -ае. Спец. Дзеепрым. зал. пр. ад абмыліць.
@абмыліцца, -ліцца; зак. Спец. Ператварыцца ў мыла шляхам хімічнай рэакцыі (пра тлушчы).
@абмыліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак. Абл. Памыліцца. — Я абмыліўся — людзей паслухаў... Болей гэтага не будзе... Чарот.
@абмыліць, -лю, -ліш, -ліць; зак. Спец. Ператварыць тлушч у мыла шляхам хімічнай рэакцыі.
@абмылка, -і, ДМ -лцы, ж. Абл. Памылка Адным словам, думаў Васіль, абмылкаюнейкаю прыйшоў на свет гэты чалавек. Колас. Анупрэй згаджаўся, што ён віноўнік перад таварышамі, што ён зрабіў цяжкую абмылку Гартны.
@абмыльвацца, -ваецца; незак. 1.Незак. да абмыліць.
2.Зал. да абмыльваць.
@абмыльваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмыліць.
@абмысліць, -мыслю, -мысліш, -мысліць; зак., што. Абдумаць, абмеркаваць, узважыць. І раптам.. [Максім Астапавіч] пачаў бачыць, што ўсё тое, што ён толькі для самогасябе таіў у душы, вядома ўсім. І ўсе так думаюць як ён, і нават бачаць тое, чаго ён сам раней не мог як трэба абмысліць. Чорны.
@абмыты, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абмыць.
2.у знач. прым. Чысты, вымыты. Нарэшце зноў выбліснула сонца — абмытае, зыркае. Новікаў.
@абмыцца, -мыюся, -мыешся, -мыецца; зак. Змыць з сябе гразь, пыл і пад.
// Зрабіцца чыстым ад уздзеяння вады, дажджу і пад. (аб прадметах). Зямелька ўся Ўскалышацца, Дажджом яна Абмыецца. Колас.
@абмыць, -мыю, -мыеш, -мые; зак., каго-што. 1. Змыць пыл, бруд і пад. Вясенні дождж сады абмыў, І цвет набрала вецце. Пушча. Прыўзняла [Кацярына жанчыну], абмыла рану, Што чарнела над ілбом: Галаву яе старанна Абвязала фартухом. Броўка.
2. Памыць бялізну ўсім, многім. Абмыць сям'ю. 3.перан. Абдаць, ахінуць што-н.; асвяжыць. Няхай прышчэпіць да ствала Мяне з сваёй галінай, Абмые ветрам і зарой Наднёманскай краіны. Танк. [Сумны:] Салдат хоча ў чыстай крыніцы паэзіі абмыць душу. Вітка.
4.перан. Разм. Адзначыць якую-н. падзею выпіўкай. — Гаспадары, запрашайце ў хату. Трэба ж абмыць вашы новыя вуглы, — сказала Тамара Аляксандраўна. Шамякін.
@абмяжоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абмежавацца.
2.Зал. да абмяжоўваць.
@абмяжоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмежаваць.
@абмякаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмякнуць.
@абмяклы, -ая, -ае.
1. Які страціў цвёрдасць, пругкасць. Абмяклы ад вільгаці хлеб. 2.перан. Які стаў вялым, расслабленым. Пілот-механік, знаёмы Алегу, абмяклы, ляжаў на падлозе. Гамолка.
@абмякнуць, -ну, -неш, -не; пр. абмяк, -ла; зак. 1. Стаць мяккім, страціўшы пругкасць. Вопратка абмякла ад вільгаці. 2.перан. Зрабіцца вялым, расслабленым. Камендант абмяк, зморана апусціўся ў крэсла, успомніўшы свой ганебны страх. Шамякін. Эма заплакала горка. Рукі абмяклі, Пакорна Выпусціў бацька повад. Глебка.
3.перан. Стаць больш спагадлівым; расчуліцца. Выказаўшы тое, што так доўга і балюча ўтрымлівала, Аля адразу абмякла і заплакала. Мележ.
@абмялелы, -ая, -ае. Які абмялеў, мелкі. Дыхнула густым, душным водарам траў і красак, аернай вільгаццю абмялелых заток і свежасцю ракі, што блішчэла ўводдалі між лазнякоў. Хадкевіч.
@абмяленне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. абмялець. Абмяленне возера.
@абмялець, -ее; зак. Стаць мелкаводным. Рака абмялела і парвалася на асобныя віры, затокі. Дуброўскі.
@абмяльчэлы, -ая, -ае. Тое, што і абмялелы.
@абмяльчэнне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. абмяльчэць.
@абмяльчэць, -эе; зак. Тое, што і абмялець.
@абмяняцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак. 1. Зрабіць абмен, памяняцца кім-, чым-н. Абмяняцца сувенірамі. 2. Выпадкова памяняцца рэчамі. Абмяняцца галёшамі. 3.перан. Адказаць на якое-н. дзеянне такім самым дзеяннем (адпаведна значэнню назоўніка). Абмяняцца думкамі. Абмяняцца вопытам. Абмяняцца прамовамі.
@абмяняць, -яю, -яеш, -яе; зак., каго-што. 1. Аддаць адно што-небудзь і атрымаць замест яго другое. Абмяняць насенне. Абмяняць кніжкі ў бібліятэцы. // Спец. За адзін тавар атрымаць іншы такой самай вартасці. Абмяняць тавар на тавар. 2. Памылкова ці наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй. У гардэробе абмянялі паліто.
@абмярацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абмерацца.
2.Зал. да абмяраць.
@абмяраць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмераць.
@абмярзанне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. абмярзаць — абмерзнуць.
@абмярзаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмерзнуць.
@абмяркоўвацца, -аецца; незак. Зал. да абмяркоўваць.
@абмяркоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмеркаваць.
@абмярцвеласць, -і, ж. Стан абмярцвелага. Абмярцвеласць скуры.
@абмярцвелы, -ая, -ае.
1. Які страціў адчувальнасць, стаў нежывы (пра клеткі, тканкі, часткі цела).
2.перан. Нерухомы, застылы, без жыцця. [Камары] не лёталі і не кусаліся, а сядзелі абмярцвелыя ў шчылінах і пад лісцямі. Чорны.
@абмярцвенне, -я, н. Стан паводле дзеясл. абмярцвець (у 1 знач.).
@абмярцвець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Страціць адчувальнасць, стаць нежывым (пра клеткі, тканкі, часткі цела).
2.перан. Стаць нячулым пад уплывам чаго-н.; змярцвець, анямець; акамянець. Твар Паліводскага.. то чырванеў, то зелянеў, то бялеў, то зноў чырванеў. Нарэшце ён як бы абмярцвеў, і вочы быццам ашклянелі. Чорны.
@абмятацца, -аецца; незак. Зал. да абмятаць.
@абмятаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абмесці.
@абмяты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмяць.
@абмяцца, абамнуся, абамнешся, абамнецца; абамнёмся, абамняцеся; зак. 1. Прымяцца, ушчыльніцца, злегчыся.
2.перан. Прыжыцца, прызвычаіцца. Старшыня колькі разоў казаў: “Не ганяй ты.. [Амельку] задужа, пакуль абамнецца хлопец”. Лынькоў.
@абмяць, абамну, абамнеш, абамне; абамнём, абамняце; зак., што. Прымяць, зрабіць шчыльнейшым. Абмяць салому.
@абмяшаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абмяшаць.
@абмяшаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Прыправіць корм (сечку, мякіну і пад.) мукою, варанай бульбай і пад., перамяшаўшы яго.
@абнавіцель, -я, м. Той, хто што-н. абнаўляе, уносіць што-н. новае.
@абнавіцельны, -ая, -ае. Які садзейнічае абнаўленню чаго-н.
@абнавіцельскі, -ая, -ае. Уласцівы абнавіцелю.
@абнавіцца, -наўлюся, -новішся, -новіцца; зак. 1. Набыць выгляд новага, зрабіцца нібы новым. Снег выпаў пасля ночы. Памаладзеў, абнавіўся свет. Адамчык.
// перан. Зноў зрабіцца свежым, моцным; ажывіцца. Цела маё нібы абнавілася, такое яно стала свежае і моцнае. Карпюк.
2. Папоўніўшыся новым, змяніцца. Абнавіўся склад праўлення калгаса.
@абнавіць, -наўлю, -новіш, -новіць; зак., што. 1. Паправіўшы, адрамантаваўшы, надаць старому, зношанаму выгляд новага; аднавіць, паднавіць. Абнавіць мэблю ў кватэры. // перан. Зрабіць іншым, новым; адрадзіць, ажывіць. Абнавіць духоўныя сілы. □ [Бедны і Крапіва] не проста напоўнілі традыцыйную байку новым зместам, а абнавілі і самую яе форму. Казека.
2. Папоўніць што-н., уносячы новае, замяніць устарэлае новым. Абнавіць наглядную агітацыю. Абнавіць склад рэдкалегіі. Абнавіць рэкорд. Абнавіць праграму канцэрта. 3.Разм. Ужыць, выкарыстаць першы раз новую рэч. Абнавіць паліто.
@абнаджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абнадзіць.
@абнаджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абнадзіць.
@абнадзеены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абнадзеіць.
@абнадзеіцца, -дзеюся, -дзеішся, -дзеіцца; зак. Разм. Атрымаць надзею на што-н. [Ксавэр:] — Мы спачатку пачнём жыць. Гэта павінна быць скора... — І Гальвас павесялеў і абнадзеіўся. Чорны.
@абнадзеіць, -дзею, -дзеіш, -дзеіць; зак., каго. Паабяцаўшы што-н., запэўніўшы ў чым-н., абудзіць надзею; суцешыць. Абнадзеіў настаўнік Сцёпку, ахвоты да навукі паддаў. Колас. Дзівіліся партызаны спакою і вытрымцы гэтага чалавека, дзівіліся і стараліся падтрымаць яго, сказаць спагадлівае слова, неяк абнадзеіць. Шчарбатаў.
@абнадзейванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнадзейваць — абнадзеіць.
@абнадзейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абнадзеіць.
@абнадзейлівы, -ая, -ае. З адзнакамі, прыкметамі надзеі. [Снарады] праносіліся ўгары з імклівым, абнадзейлівым посвістам. Мележ.
@абнадзіць, -наджу, -надзіш, -надзіць; зак., каго-што. Тое, што і прынадзіць.
@абнародаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнародаваць.
@абнародаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абнародаваць.
@абнародаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак., што. Абвясціць, апублікаваць для ўсеагульнага азнаямлення. Абнародаваць дэкрэт. □ [Гарбачыо:] А што калі б вы.. знайшлі ў сваіх архівах вось такі пергамент І абнародаваць маглі па ўласнай волі... Клімковіч.
@абнасіцца, -нашуся, -носішся, -носіцца; зак. 1. Знасіць, прывесці да непрыгоднасці ўсё адзенне, увесь абутак. Разглядаю дзядзьку. Як ён пахудзеў, як абнасіўся і зарос! Сачанка.
2. Зрабіцца зручным, звычным у выніку нашэння. Чаравікі абнасіліся, не муляюць.
@абнасіць, -нашу, -носіш, -носіць; зак., што. Панасіўшы адзенне, абутак, зрабіць яго больш зручным, звычным. Абнасіць боты.
@абнаўленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнаўляць — абнавіць і стан паводле знач. дзеясл. абнаўляцца — абнавіцца.
@абнаўляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да абнавіцца.
2.Зал. да абнаўляць.
@абнаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да абнавіць.
@абначаваць, -чую, -чуеш, -чуе; зак. Разм. Тое, што і заначаваць. Адышлі яны [Павэлак з бацькам] ад Пскова кіламетраў з трыццаць і ў сяле Іванаўскім абначавалі. Гарэцкі.
@абнемагаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абнемагчы.
@абнемагчы, -магу, -можаш, -можа; пр. абнямог, -магла, -магло; зак. Разм. 1. Страціць здароўе, сілы, занядужаць. [Жанчына] зусім абнемагла і найбольш ляжала. Чорны.
2. Тое, што і знемагчыся. Пад раніцу Параска абнемагла і заснула. Лобан.
@абнемагчыся, -магуся, -можашся, -можацца; пр. абнямогся, -маглася, -маглося; зак. Разм. Тое, што і абнемагчы. Мы зайшлі ў сенцы і папрасілі ў гаспадара, каб ён прадаў нам хлеба і малака, бо мы зусім абнемагліся. Сачанка.
@абнесены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абнесці.
@абнеслаўленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абняславіць.
@абнеслаўляцца, -яюся, -яешся, -яецца;
1.Незак. да абняславіцца.
2.Зал. да абнеслаўляць.
@абнеслаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да абняславіць.
@абнесці, -нясу, -нясеш, -нясе; -нясём, -несяце; пр. абнёс, -несла і -нясла, -нясло; заг. абнясі; зак., каго-што. 1. Пранесці што-н. вакол чаго-н. Свянцоным хлебам, соллю і вадой Абнесла навакол яе [каровы] тры разы. Купала.
2. Абгарадзіць, акружыць сцяною і пад. Моцны, з ацярэбленага ядлоўцу пляцень, якім Несцер абнёс сад незадоўга перад вайной, быў месцамі спалены. Кулакоўскі.
3. Абходзячы, надзяліць, абдарыць усіх, кожнага. Абнесці гасцей прысмакамі. 4. Надзяляючы чым-н. усіх, прамінуць каго-н. Абнесці чаркай.
@абніманне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абнімаць — абняць (у 1 знач.).
@абнімацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абняцца.
2.Зал. да абнімаць.
@абнімаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абняць.
@абнімкі, -аў; адз. няма. Тое, што і абдымкі.
@абнова, -ы; Р мн. -ноў, ж. Разм. Тое, што і абноўка. [Каця] была добрая швачка, і шыць абновы да яе неслі ледзь не з усяе вёскі. Сачанка.
// перан. Нешта новае, толькі што пабудаванае. Ды не ўявіш сягоння цябе [Беларусь] без гранітных абноў і пявучых турбін, і вядомых у свеце машын. Вялюгін.
@абножка, -і, ДМ -жцы, ж. Спец. 1. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх ножках. У маі цвітуць сады, пчолы вяртаюцца ў вулей з абножкай. Ермаловіч.
2.толькі мн. (абножкі, -жак.). Грубая кароткавалосая воўна з ног авечак.
@абносакгл. абноскі.
@абносіцца, -носіцца; незак. Зал. да абносіць.
@абносіць, -ношу, -носіш, -носіць; заг. абнось. Незак. да абнесці.
@абноскі, -аў; адз.абносак, -ска. м. Разм. Падношанае, пашарпанае адзенне, абутак. Насіць чужыя абноскі. □ Недзе з аддаленага кутка, з-пад кухні.., выйшла сястра-гаспадыня год пад пяцьдзесят—уся шэрая, у абносках з галавы да ног. Пестрак.
@абноўка, -і, ДМ -ноўцы; Р мн. -новак; ж. Разм. Новая, нядаўна набытая, нашытая рэч, якой яшчэ не карысталіся. Купіць абноўку.
@абноўлены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абнавіць.
2.у знач. прым. Якому нададзены новыя якасці; палепшаны. Абноўленыя землі.
@абношаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абнасіць.
@абношвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абнасіцца (у 2 знач.).
2.Зал. да абношваць.
@абношваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абнасіць.
@абнюханы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абнюхаць.
@абнюхацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. 1. Абнюхаць адзін аднаго (пра жывёл). Калі [Андрэй] запрог.. [кабылу] у плуг разам з Гнядым, то яны спачатку абнюхаліся, потым пагрызліся, але хутка памірыліся. Чарнышэвіч.
// перан. Разм. груб. Пазнаёміцца, завесці сувязі. [Хоміч:] — Я гэтаму хлюсту, Зыгмусю, буду зубы загаворваць, а ты ідзі бяры.. [Чэсю] танцаваць. Раз, другі, пакуль троху абнюхаецеся, а тады — з вачэй. Брыль.
2.Разм. Абнюхаць вакол сябе, прынюхацца. Воўк выйшаў на дарогу, абнюхаўся.
@абнюхаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. 1. Панюхаць з усіх бакоў. Мядзведзіца, нібы скрозь сон, узняла галаву і абнюхала егера. В.Вольскі.
2. Знайсці, нюхаючы; знюхаць. Сабака абнюхаў след. // перан. Разм. Агледзець, абследаваць, выведаць, уважліва пазнаёміцца з чым-н. [Грыцук:] — Першыя пойдзем мы. Абгледзім, абнюхаем. Навуменка.
@абнюхванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнюхваць — абнюхаць і абнюхвацца — абнюхацца.
@абнюхвацца, -аецца. Незак. да абнюхацца.
@абнюхваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абнюхаць.
@абнядолены, -ая, -ае.
1. Тое, што і абяздолены.
2.у знач. наз.абнядолены, -ага, м.; абнядоленая, -ай, ж. Той, хто пазбаўлены долі; няшчасны. Сагрэць трэ было Беспрытоннага, Слёзы высушыць Абнядоленым. Купала.
@абнядужаць, -аю, -аеш, -яе; зак. Страціць сілы, аслабець; захварэць. [Тоня:] — Без цябе абыдуцца. Паглядзі на сябе, які стаў... Абнядужаў зусім. Новікаў.
@абнядужваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абнядужаць.
@абняможаны, -ая, -ае. Які страціў сілы, моц, энергію; знясілены. Францкевіч, абняможаны і вялы, стаў, як цявіна. Здаецца, вецер яго цяпер паваліў бы. Чорны.
@абняславіцца, -слаўлюся, -славішся, -славіцца; зак. Набыць дрэнную славу, нядобрую рэпутацыю. [Дзімін:] — І не ўздумай сваіх новых тэорый прапаведаваць. Абняславішся як невук. Карпаў.
@абняславіць, -слаўлю, -славіш, -славіць; зак., каго-што. Распаўсюдзіць дрэнную пагалоску, чуткі, нядобрую славу пра каго-, што-н.; зганьбіць. Абняславіць чалавека.
@абняслаўленне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. абняславіцца.
@абняслаўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абняславіць.
@абняслаўлівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абняславіцца.
2.Зал. да абняслаўліваць.
@абняслаўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абняславіць.
@абняты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абняць.
@абняцца, абнімуся, абнімешся, абнімецца і (радзей) абдымуся, абдымешся, абдымецца; зак. Абняць адзін аднаго. Абняцца на развітанне. □ [Валошын і Купрыянаў] па-мужчынску нязграбна абняліся і пацалаваліся. Гурскі.
@абняць, абніму, абнімеш, абніме і (радзей) абдыму, абдымеш, абдыме; зак., каго-што. 1. Абхапіць рукамі каго-, што-н. Маці абняла свайго сына і пачала яго цалаваць. Чарнышэвіч. Калі паляўнічы пайшоў, Санька абняў Мурзу за шыю і прытуліўся да яго галавы шчакою. Ваданосаў. Любімыя змалку прасторы Рукамі абняў бы Максім. Аўрамчык.
// Акінуць позіркам, поглядам. Не хапае ні сілы, Ні маіх задумёных вачэй Стэп абняць І палі залацістыя Спелай пшаніцы. Хведаровіч.
2. Акружыць, ахапіць з розных бакоў. Зялёная агароджа абняла двор. □ Польнай дарогі струну лес векавечны абняў. Танк. Столькі выткала маці кроснаў, Што калі разгарнуць на зямлі У адзін рад іх на травах росных, То яны б увесь свет абнялі. А.Астапенка.
// перан. Ахінуць, абвалачы з усіх бакоў. Пажар абняў сяло. □ Усе палі, што за ўзгоркам, абняло агнём: гарэла спелае жыта. Гурскі.
3.перан. Ахапіць, авалодаць кім-н. (пра пачуцці). Ні мук, ні хвалявання — лясны спакой душу маю абняў. Машара.
◊ (Як) вокам (зрокам, позіркам) абняць — вельмі далёкі, як толькі можна ўбачыць.
@або, злучнік. 1.размеркавальны. Ужываецца для супастаўлення членаў сказа і сказаў з узаемным выключэннем, паказваючы на катэгарычнасць выбару аднаго з іх. Гэта была такая сварка, пасля якой або разыходзяцца на ўсё жыццё, або мяняюць характар. Асіпенка. [Валодзя:] — Я сказаў так: або жонка, або артыстка! Кулакоўскі. Або пан, або прапаў. Прыказка.
// Супастаўляе аднолькава магчымыя ці раўназначныя члены сказа і сказы; тое, што “ці” (у 1 знач). — Выбірай: або маім намеснікам, або загадчыкам зямельнага аддзела. Адно з двух, — рашуча прапанаваў Бялоў. Шамякін. “Маўчы або хлусі — азалачу, навек шчаслівым зраблю”, — гаварыў Скуратовічаў позірк. Чорны. Здрадлівая дрыгва пагражала зацягнуць у сваю багну кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок. Колас.
2.пералічальна-размеркавальны. Аб'ядноўвае члены сказа і сказы пры пералічэнні. [Праменны:] Каго ты ні возьмеш, дык гэта будзе або рабочы, або калгаснік, або інтэлігент, адным словам, чалавек савецкі. Крапіва.
3.далучальны. Далучае члены сказа і сказы з заўвагамі дадатковага характару. Палеская, або Мазырская група Чырвонай Арміі, як значылася яна афіцыяльна, абрала ўчастак контрудару па лініі Крыўцы — Высокае, куды падцягнула войска і гарматы. Колас. [Зіна:] — Няўжо я зусім не падобная на спявачку, або спяваць у хоры—вельмі ўжо складаная, мала каму даступная справа? Кулакоўскі.
4.у знач. пытальнай часціцы. Разм. Ужываецца ў пачатку пытальных сказаў у значэнні “хіба?”, “няўжо?” [Зося:] — Дык ты верыш, Рыгор, пушчаным чуткам? — Або яны непраўдзівы? Гартны.
@абогатварацца, -аецца; незак. Зал. да абогатвараць.
@абогатвараць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абогатварыць.
@абогатварыць, -твару, -творыш, -творыць; зак., каго-што. Аднесціся як да бажаства, прызнаць за бажаство; абысціся, як з бажаством. Абогатварыць паэта.
@абогатварэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абогатвараць — абогатварыць.
@абодва, абодвух, Т абодвума, м. і н.; абедзве, Т абедзвюма, ж., ліч. зб. Як той, так і другі. У гуках музыкі абодва ўспаміналі Пару далёкую, шчаслівую вясну. А.Александровіч. Два на гаду Юр'і, ды абодва дурні: увосень халодны, а ўвясну галодны. Прыказка.
@абодваполы, -ая, -ае. Які мае адзнакі мужчынскага і жаночага полу; двухполы. Абодваполыя расліны.
@абоддзе, -я, н., зб. Абады. Абоддзе гнуць.
@абое, абаіх, ліч. зб. Як той, так і другі; як той, так і другая; як тое, так і другое. Нічыпар хітра падміргвае цёці Каці і абое выходзяць. Крапіва.
◊ Абое рабое — пра людзей, падобных у чым-н. адзін на аднаго, вартых адзін другога (па якіх-н. адмоўных якасцях). [Андрэй:] — З Халустам і я не ўжыўся б. — Бо і ты такі! — ускіпела жанчына. — Абое роўныя! Абое рабое. Чарнышэвіч.
@абоз, -у, м. 1. Чарада фурманак, падвод з людзьмі або паклажаю ў дарозе. Ехаць у абозе. □ Гадзіны ў дзве папаўдні цэлы абоз сялянскіх фурманак, наладаваных жыўнасцю, прадуктамі і фуражом, выехаў з вёскі. Колас.
2. Сукупнасць транспартных сродкаў спецыяльнага прызначэння. Пажарны абоз. □ Пачалося наступленне. Па шашы ў напрамку фронту ішлі нашы штабы і абозы з раненымі, абапал, па ўзгорках баявыя часці. Няхай.
○ Чырвоны абоз — абоз, які арганізоўваўся сялянамі для здачы збожжа па цвёрдых цэнах на дзяржаўныя ссыпныя пункты. Плывуць па шляхах Беларусі Абозы чырвоныя з хлебам. Купала.
◊ Выгнаць (пагнаць) у абоз — прымусіць каго-н. з яго транспартнымі сродкамі несці службу ў вайсковым абозе. Але аднойчы зранку легіянеры выгналі яго ў абоз. Чорны. Ехаць (паехаць) у абоз — быць мабілізаваным у вайсковы абоз. Вось чаму зімой і ўлетку Я ў абоз так езджу рэдка. Крапіва. Цягнуцца (плесціся, адседжвацца) у абозегл. цягнуцца.
@абознік, -а, м. Возчык у абозе; вазак, фурман. Абознікі ішлі па гразі вуліцы побач са змучанымі, стомленымі коньмі. Галавач. Абознікі лаяліся і пагражалі шафёрам пугамі. Шамякін.
// Разм. Ваеннаслужачы абозу.
@абозны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да абозу. Абозны конь. Абозная двуколка. □ Я ўстаў і пайшоў Між палатак абозных. Танк.
2. Звязаны з прадметамі коннага транспарту і з іх вытворчасцю. Абозныя вырабы. // Звязаны з перавозкай абозамі. Абозны промысел. 3.у знач. наз.абозны, -ага, м. Той, хто суправаджае абоз (у 1 знач.).
// Уст. Той, хто служыць у абозе (у 2 знач.).
@абозня, -і, ж. Халодная будыніна для захавання калёс, драбін, саней і іншых прылад. На зіму ўсе калёсы сцягнулі ў абозню.
// перан. Разм. Вялікае няўтульнае памяшканне. — Можна было б перагарадзіць, каб лепшым часам, — угадваў Андрэеву думку Мацвей. — Навошта ўжо гэтака абозня. Лобан.
@абоі, -яў; адз. няма. Шырокія палосы паперы з узорамі (у мінулым таксама тканіна) для абклейвання ці абівання сцен у памяшканнях; шпалеры. За сценкай з пашматанымі абоямі пачуўся старэчы кашаль. Брыль.
@абойма, -ы, ж. 1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі. Абойма патронаў. □ У кішэнях падпольшчыкаў ляжалі пісталеты, абоймы з патронамі. Новікаў.
// Колькасць патронаў у такой рамцы. Выпусціць абойму патронаў. 2. Дэталь, прыстасаванне ў выглядзе скабы, абруча і пад., якія служаць для змацавання частак машын, збудаванняў і пад. Жалезабетонная абойма.
@абоймы, -аў; адз. няма. Абрамленне, акружэнне. Азёры ў пышных абоймах лазы Вянком выглядалі квяцістым. Глебка.
@абойны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абояў. Абойныя ўзоры. Абойная папера. // Прызначаны для вырабу абояў. Абойная фабрыка.
@абойшчык, -а, м. Майстар па абіўцы мэблі, сцен.
@аболтус, -а, м. Разм. лаянк. Дурны чалавек; грубіян; невук. Хлопец трапіў сюды [у музычную школу] з непаразумення. І ўратавацца ад гэтага аболтуса наўрад ці можна лёгкім жартам. Вітка.
@абора/11, -ы, ж. Вераўчаны або раменны шнур пры лапцях для прывязання іх да нагі. У пакоі селянін азірнуўся на бакі і, развязаўшы аборы з лапця, дастаў з-пад анучы лісток паперы. Мурашка. Мокрыя аборы рэзалі ногі, ціснула на плечы сярмяга. Каваль.
@абора/22, -ы, ж. Вялікае памяшканне для жывёлы; кароўнік. З краю, на ўзгорку, былі заўсёды добра відаць доўгія будыніны калгасных абор і свірнаў. Мележ. У свінарніках пішчаць парасяты, рыкае цельная карова дзесьці ў аборы... Чорны.
@аборка/11, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Невялікая вяроўка; шпагаціна. Перавязаць што-небудзь аборкай. □ Пяньку яна [Аўгінка] хацела здаць нарыхтоўшчыкам, але перадумала— у сваёй гаспадарцы таксама аборкі патрэбны. Чыгрынаў.
@аборка/22, -і, ДМ -рцы; Р м. -рак; ж. 1.Спец. Друкарскі набор укарочанымі радкамі вакол якога-н. малюнка, табліцы і пад. Тэкст у аборку. 2. Нашытая палоска матэрыі.
// часцей мн. (аборкі, -рак). Тое, што і брыжы.
@аборт, -у, М -рце, м. Дачаснае спыненне цяжарнасці; самаадвольнае або наўмыснае ачышчэнне маткі ад плода.
[Ад лац. abortus — выкідыш.]
@абочны, -ая, -ае. Які знаходзіцца ўбаку ад дарогі. Прайсці абочнымі сцежкамі.
@абочына, -ы, ж. Бакавая частка дарогі. Ляжаць маўкліва на абочынах Бязногія грузавікі. Панчанка. Нявада ішоў абочынай гасцінца, адкуль увесь снег змяло ў прыдарожныя лагчыны. Чорны.
// Ускраіна чаго-н. (лесу, поля і пад.). Абочына паляны. □ Васіль ужо думаў аб тым, што прыйдзецца ехаць, не ўбачыўшы Антося, і раптам на абочыне луга за кустом лазняку заўважыў уваткнутую ў зямлю касу. Кулакоўскі.
@абпал, -у, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абпальваць — абпаліць.
@абпалены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абпаліць.
@абпаліна, -ы, ж. Абпаленае месца. Мы ўсе непакоімся ўжо; толькі адзін Ткач сядзіць абыякавы, паціху распальвае абкураную, з цёмна-рудымі абпалінамі па краях тоўстую люльку. Савіцкі.
@абпаліць, -палю, -паліш, -паліць; зак., каго-што. 1. Прымусіць абгарэць, абвугліцца. У стары дуб ударыла маланка, быццам вострым нажом зрэзала верхавіну, абпаліла магутны ствол. Васілеўская.
2. Апрацаваць выраб з гліны і пад. уздзеяннем агню. Абпаліць керамічныя вырабы.
@абпальванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абпальваць — абпаліць.
@абпальвацца, -аецца; незак. Зал. да абпальваць.
@абпальваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абпаліць.
@абпальны, -ая, -ае. Спец. Прызначаны для абпальвання, які служыць для апрацоўкі агнём, тэмпературай. Абпальныя печы.
@абпальня, -і, ж. Печ, у якой абпальваюць вапну. [Раманюк:] — Калі я твае гады меў, самым буйным прадпрыемствам тут была абпальня. Печ, у якой абпальвалі вапну. Савіцкі.
@абпальшчык, -а, м. Рабочы, спецыяліст па абпальванню. Абпальшчык вапны.
@абпаскуджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абпаскудзіць.
@абпаскуджвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абпаскудзіцца.
2.Зал. да абпаскуджваць.
@абпаскуджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абпаскудзіць.
@абпаскудзіцца, -джуся, -дзішся, -даіцца; зак. Тое, што і апаскудзіцца.
@абпаскудзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.; каго-што. Тое, што і апаскудзіць.
@абпаўзаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абпаўзці. На сярэдзіне ракі, дзе плынь была найбольш быстрай, адна пройма раптам вырасла ў доўгую вузкую паласу вады. Байцы вымушаны былі далёка абпаўзаць яе. Краўчанка.
@абпаўзці, -паўзу, -паўзеш, -паўзе; -паўзём, -паўзяце; пр. абпоўз, -паўзла, -паўзло; зак., каго-што і без дап. Прапаўзці вакол ці міма чаго-н. Абпаўзці вакол дрэва. Абпаўзці паляну.
@абпечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абпячы.
@абпілаваць, -лую, -луеш, -луе; зак., што. Тое, што і апілаваць. Абпілаваць бервяно. Абпілаваць металічную пласцінку.
@абпілоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абпілоўваць —абпілаваць.
@абпілоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абпілаваць. Тое, што і апілоўваць.
@абпілоўка, -і, ДМ -цы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абпілоўваць — абпілаваць. Тое, што і апілоўка.
@абплаваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Плаваючы, пабываць усюды, у розных месцах. Абплаваць усё возера.
@абплываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абплысці, абплыць.
@абплысці, -плыву, -плывеш, -плыве; -плывём, -плывяце; зак., каго-што і без дап. 1. Праплысці міма ці вакол чаго-н. Абплысці скалу. Абплысці вакол вострава. 2. Тое, што і абплаваць.
@абплыць, -плыву, -плывеш, -плыве; -плывём, -плывяце; зак., каго-што і без дап. Тое, што і абплысці.
@абпоўзаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Поўзаючы, пабыць усюды, у розных месцах. [Калеснікаў:] Я сёння абпоўзаў усе агнявыя гнёзды і ячэйкі... Гаварыў амаль з кожным байцом. Губарэвіч.
@абпоўзваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абпоўзаць.
@абпраменены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абпраменіць.
@абпраменіць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго- што. Накіраваць на каго-, што-н. прамяні; падвергнуць уздзеянню якіх-н. прамянёў.
@абпраменьванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абпраменьваць — абпраменіць.
@абпраменьвацца, -аецца; незак. Зал. да абпраменьваць.
@абпраменьваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абпраменіць.
@абпырсканы, -ая, -ае. Тое, што і апырсканы.
@абпырскацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Тое, што і апырскацца.
@абпырскаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Тое, што і апырскаць.
@абпячы, -пяку, -пячэш, -пячэ; -пячом, -печаце, -пякуць; пр. абпёк, -пякла, -пякло; зак., што. Тое, што і апячы.
Як на бераг выходзіў, мне ногі абпёк Успамінам гарачым халодны пясок. Куляшоў.
/ у перан. ужыв. Не паспеў [Вінцук] мінуць свае хаты, як нос у нос сустрэўся з Пацуком. Сустрэча гэта проста абпякла яго. Чарнышэвіч.
@абпячыся, -пякуся, -пячэшся, -пячэцца; -пячомся, -печацеся, -пякуцца; пр. абпёкся, -пяклася, -пяклося; зак. Тое, што і апячыся.
@абрабаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абрабаваць.
@абрабаваны, -ая, ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абрабаваць.
@абрабаваць, -бую, -буеш, -буе; зак., каго- што. 1. Па-разбойніцку напаўшы, сілай адабраць у каго-н. што-н. Нямецка-фашысцкія захопнікі разбурылі і абрабавалі арцельную гаспадарку. Жычка. Сам злодзей, Мартыневіч мог украсці толькі нешта дробнае, але каб так абрабаваць чалавека, то не. Чарнышэвіч.
// Непамернымі падаткамі, паборамі або карыстаючыся ашуканствам, абабраць каго-н.
2.перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць. Для беларусаў і ўкраінцаў рыхтаваў [Пілсудскі] легіёны асаднікаў і заключаў змовы з езуітамі. Трэба ж абрабаваць зямлю і душу. Пестрак.
@абрабіцца, -раблюся, -робішся, -робіцца; зак. Разм. Апэцкацца чым-н. Абрабіцца ў муку. // Схадзіць пад сябе (звычайна пра дзяцей і хворых).
@абрабіць, -раблю, -робіш, -робіць; зак., каго-што. 1. Апрацаваць, дагледзець; прывесці ў парадак. Тарфянішча абраблю, Каб гуло, як медзь. Даглядаючы зямлю, Буду хлеб мець! Куляшоў. Мусіць, яна не была б такой прыгожай, італьянская зямля, калі б не абрабілі, не аздобілі яе сваім потам і рукамі працавітыя людзі. Мележ.
2. Апрацоўваючы, прыдаць чаму-н. патрэбныя выгляд, якасць. Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба з цярпеннем. Багдановіч.
3.Разм. Запэцкаць, забрудзіць чым-н. [Дзяк:] — Ёсць такая казка — наеўся цыган кіслага малака ды вельмі ж бараду ў гэтае малако абрабіў... Чорны.
@абрабляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да абрабіцца.
2.Зал. да абрабляць.
@абрабляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да абрабіць.
@абрад, -у, М -дзе, м. Сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаджаецца выкананне рэлігійных рытуалаў або бытавых традыцый. Царкоўны абрад. Абрад вяселля. □ [Бабручыха].. кожную справу ў сваёй гаспадарцы пачынала малітвай з трэбніка. Былі ў ім розныя “чыны”, інакш — абрады, і малітвы. Брыль. [Борух] хадзіў на блізкае возера на абрад “Святога амавення”. Бядуля.
@абрадаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абрадаваць.
@абрадавацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; зак. Тое, што і ўзрадавацца. Янка Купала вельмі абрадаваўся майму прыезду. Хведаровіч. Варвара і разгубілася і абрадавалася адначасова ад такога нечаканага павароту справы. Васілевіч.
@абрадаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак., каго. Тое, што і узрадаваць. Кароценькі змест тэлеграмы хоць і не абрадаваў Хадкевіча, затое рассмяшыў яго. Васілевіч.
@абрадавы, -ая, -ае. Які выконваецца ў час абраду; звязаны з абрадам. Абрадавы рытуал. Абрадавая паэзія.
@абрадзініцца, -ніцца; зак. Разм. Тое, што і абрадзіцца. А людзі кажуць так: раскідаецца печ зімою — тое самае, што абрадзініцца жонка ў жніва. Колас.
@абрадзіцца, -раджуся, -родзішся, -родзіцца; зак. Разм. Нарадзіць. На нашу гаману збегліся даглядчыкі і даяркі, дапытваючыся, што здарылася. А тое, кажу, што маладзіца абрадзілася. Вітка.
@абраднасць, -і, ж. 1. Сукупнасць абрадаў якога-н. культу. Свята зімы ўключае ў сябе многія элементы зімовай народнай абраднасці, якая склалася ў кожнага народа на працягу стагоддзяў. 2. Абрадавы звычай. З прычыны гэтага адпала неабходнасць усякіх далейшых ахвяр, а разам з тым адпала і падстава для мноства рэлігійных абрадаў; але вызваленне ад абраднасцей, якія затруднялі або рабілі немагчымымі зносіны з іншаверамі, было першай умовай сусветнай рэлігіі. Энгельс.
@абрадны, -ая, -ае. Тое, што і абрадавы. Абрадныя песні.
@абражальнік, -а, м. Той, хто абражае каго-н.
@абражальніца, -ы, ж. Жан. да абражальнік.
@абражаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абразіць.
@абражацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абразіцца.
2.Зал. да абражаць.
@абражаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абразіць.
@абраз/11, -а, м. Малюнак бога або святога ў выглядзе партрэта як прадмет рэлігійнага пакланення. Старая паляшучка, знахарка Мар'я, набожна перахрысцілася, падняўшы вочы на абраз. Колас. Дзеці баяліся бога, што сярдзіта пазіраў з абразоў на покуці. С.Александровіч.
@абраз/22, -а, м. Тое, што і вобраз (у 1 знач.). Скарылася стыхія, Змяніла свой абраз. Колас. Лапці ды сярмягі — як абраз не боскі: Гэта нашы людзі, Людзі нашай вёскі. Купала. Абразы змагання за волю прыгнечаных праходзяць кінастужкай перад Міхалкам. Бядуля.
@абраза, -ы, ж. Тое, што можа абразіць каго-н.; зняважлівы ўчынак, зняважлівае слова і пад. Свістам, лаянкай, рогатам, абразай адказвае зала на дзёрзкасць акцёраву. Мікуліч. Васіля Чурылу прымушаюць выконваць многа лішняй работы ды яшчэ кожны дзень слухаць лаянку і абразу. Пшыркоў.
@абразальшчык, -а, м. Рабочы па абрэзцы чаго-н.
@абразальшчыца, -ы, ж. Жан. да абразальшчык.
@абразанне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абразаць — абрэзаць.
2. Рэлігійны абрад у яўрэяў і некаторых іншых народаў, які зводзіцца да адразання крайняй плоці мужчынскага члена.
@абразаны, -ая, -ае. Такі, над якім зроблены абрад абразання.
@абразацца, -аюся, -аешся, -аецца;незак. 1.Незак. да абрэзацца.
2.Зал. да абразаць.
@абразаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абрэзаць.
@абразівы, -аў (адз. абразіў, -ва), м. Дробназярністыя ці парашкападобныя рэчывы вялікай цвердзіні, якія выкарыстоўваюцца пры механічнай апрацоўцы металаў, шкла і інш.
@абразіна, -ы, ж. Разм. лаянк. Агідны, брыдкі чалавек. Жыве ж такая абразіна З такою пыхаю на лбе! Колас.
// Агідны, брыдкі твар. Прыйдзецца зноў [Сцёпку] сустракацца з пападдзёй, зноў слухаць яе хрыпаты голас, бачыць яе твар, падобны на гарбуз, з якога глядзяць вузкія шчылінкі-вочы, невялікі з бародаўкай нос, тоўстыя вусны, вузкі лоб, на які спадаюць вогненна-рыжыя пасмы, — адна брыдота. Трэба ж нарадзіцца такой абразіне. П.Ткачоў.
@абразіўны, -ая, -ае. Які мае адносіны да абразіваў. Абразіўныя інструменты.
@абразіцца, -ражуся, -разішся, -разіцца; зак. Прыняўшы што-н. за абразу, пакрыўдзіцца. Маша адмовіцца ад запрашэння і больш таго — абавязкова пакрыўдзіцца, абразіцца. Шамякін.
@абразіць, -ражу, -разіш, -разіць; заг. абразь; зак., каго-што. Пакрыўдзіць каго-н. якім-н. зняважлівым словам або дзеяннем. У голасе прагучала іронія, і Станіслаў праз сілу стрымаў сябе, каб не абразіць новага свайго знаёмага. Мікуліч.
// Выклікаць непрыемнае ўражанне. Прафесар нічога не кінуў у шапку скрыпачу. Ён не зрабіў гэтага, бо выгляд скрыпача абразіў яго. Галавач.
@абразлівасць, -і, ж. Уласцівасць абразлівага. Абразлівасць тону.
@абразлівы, -ая, -ае. Здольны абразіць; такі, які нясе ў сабе абразу. З-за пуні прагучаў прарэзлівы свіст, а за ім паляцелі ліпкія сваёй брыдкасцю абразлівыя словы... Галавач. У жыцці.. бываюць моманты, калі мала ўсёй накопленай за гады вытрымкі, каб перажыць адну хвіліну абразлівай няёмкасці. Быкаў.
@абразнік, -а, м. Разм. Тое, што і абражальнік. Маці ледзь управілася схапіць хлопчыка за руку і адабраць гайку, якую ён хацеў шыбнуць у абразніка. Шамякін.
@абразны, -ая, -ое.
1. Такі, у якім абрэзаны краі (край). Адрозніваюць дошкі абразныя, неабразныя і аполкі. 2. Прызначаны для абразання чаго-н. Абразны станок.
@абразуміцца, -млюся, -мішся, -міцца; заг. абразумся; зак. Абдумацца, прыйсці да развагі.
@абразуміць, -млю, -міш, -міць; заг. абразум; зак., каго. Пераканаць, прымусіць абдумацца. А можа яе, братавую, яшчэ можна будзе абразуміць? Пташнікаў.
@абразумлівацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абразуміцца.
@абразумліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абразуміць.
@абракадабра, -ы, ж. Бяссэнсавы, незразумелы набор слоў.
[Ад лац. abracadabra (магічная формула).]
@абрамізіцца, -міжуся, -мізішся, -мізіцца; зак. У картачнай гульні — прайграць у выніку рэмізу.
// перан. Разм. Памыліцца, трапіць у нязручнае, непрыемнае становішча. Калі быў [Алесь] у інстытуце, усё здавалася такім простым, толькі заставалася захацець — і ўсё выйдзе. А тут, на табе, абрамізіцца з самага пачатку. Броўка.
@абрамізіць, -міжу, -мізіш, -мізіць; зак., каго. У картачнай гульні — прымусіць каго-н. прайграць у выніку рэмізу.
// перан. Разм. Паставіць у цяжкае, нязручнае становішча, зрабіць непрыемнасць каму-н. [Пётр Пятровіч:]— Ну, узяў я тую міску ды надзеў яму на галаву. Падумаеш — так ужо абрамізіў! Брыль.
@абраміць, -млю, -міш, -міць. Зак. да абрамляць.
@абрамленне, -я, н. 1.Дзеянне паводле дзеясл. абрамляць (у 1, 3 знач.).
2. Тое, што акружае, як рамка.
@абрамлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. адабраміць.
@абрамляцца, -яецца; незак. Зал. даабрамляць.
@абрамляць, -яю, -яеш, -яе; незак., што. 1.Разм. Устаўляць у раму, рамку. Абрамляць карціну. 2.перан. Акружаць сабой што-н., размяшчацца вакол чаго-н., акружаючы як рамкай. Галаву дзяўчыны прыгожа абрамлялі пышныя валасы каштанавага колеру з залацістым адценнем. Васілёнак.
3.Спец. Уводзіць абрамленне ў мастацкі, твор.
// Служыць абрамленнем у мастацкім творы. Суровыя эпічныя карціны абрамляюць паэмы і прыдаюць стройнасць кампазіцыі. Шкраба.
@абранне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл.абраць.
@абраннік, -а, м. 1. Той, хто абраны для выканання якіх-н. высокіх абавязкаў. Дэпутаты — абраннікі народа. □ Усё гэта нова для нас, і самі мы — абраннікі калектыву — таксама нібы панавелі адразу. Брыль.
2.Уст. Незвычайна здольны, асаблівы чалавек, дзейнасць якога не пад сілу для іншых. Ідэалістычнае ўяўленне пра паэта як абранніка лёсу. 3. Любімы чалавек; каханак. Відаць, што чакае яна [Гандзя] к вечарку свайго Серафіма, абранніка сэрца, Ля самых Баркоў на сваім хутарку. Зарыцкі.
@абранніца, -ы, ж. Жан. да абраннік.
@абраны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абраць.
2.у знач. прым. Які мае законныя паўнамоцтвы, правы. І вось вам яны, партызаны, І тайны хаўрус, І ён, камандзір ваш абраны, Кандрат Белавус. Колас.
3.у знач. прым. Які да спадобы, пад густ; любімы. Было адно такое абранае месца, куды.. [Лабановіч] звычайна і хадзіў, калі хацелася пабыць аднаму. Колас.
4.у знач. наз.абраны, -ага, м. Той, хто карыстаецца ўсімі правамі і дабротамі жыцця; прадстаўнік эксплуататарскага класа. Была тут [на Балканах] воля для абраных, Для неабраных — ланцугі. Калачынскі.
5.у знач. наз.абраны, -ага, м. Той, каго выбіраюць для душы; каханы. Звычайна не ведаюць усе закаханыя, за што кахаюць сваіх абраных. Дуброўскі.
@абраселы, -ая, -ае. Абмоклы ў расе; пакрыты расою. Хоць дзень ідзе на спад, але Ў вачах смяшынкі-д'яблікі. У абраселым падале Ты мне падносіш яблыкі. Барадулін. [Антон] зачарпнуў рукою вады, памыў твар, потым.. кінуў пінжак на густы абраселы палын і зморана шмякнуўся на яго. Савіцкі.
@абрасіцца, -рашуся, -росішся, -росіцца. Абмачыцца расой, змокнуць ад расы. Ішоў Алёшка праз мокры гушчар; увесь абрасіўся і дрыжаў ад холаду. Якімовіч.
@абрасіць, -рашу, -росіш, -росіць; зак., што. 1. Абмачыць расой. Каб не абрасіць у траве і бульбоўніку штаноў, ён закасаў калошы вышэй калень. Сачанка.
2. Пакрыць расой, змачыць кроплямі вадкасці. Што ж вяночак вы, туманы, абрасілі мой? Броўка. Першы дождж вясновы абрасіў зямлю. Машара.
@абрастанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абрастаць — абрасці.
@абрастаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абрасці.
@абрасці, -сту, -сцеш, -сце; -сцём, -сцяце, -стуць; пр. аброс, -расла, -расло; зак. 1. Пакрыцца, зарасці якой-н. расліннасцю. Пень аброс маладымі парасткамі. Камень аброс мохам. Берагі ручая абраслі асакой. // Пакрыцца валасамі, шэрсцю. Да таго чалавек высах за лета, да таго аброс барадою, што сустрэнь яго хто ў лесе ці на могілках, то мог бы памерці ад перапалоху. Кулакоўскі.
2.перан. Набыць чаго-н. у вялікай колькасці, абзавесціся чым-н. Абрасці гаспадаркай. Абрасці кнігамі. □ І ўсё, здаецца, так і было, — Хіба што толькі падрасла малеча, Старым гады папрыгіналі плечы Ды абрасло антэнамі жытло. Бураўкін.
// Аказацца ў акружэнні каго-, чаго-н. Навучальны корпус аброс жылымі будынкамі. // Расшырыць кола абавязкаў. Пабываў [Пракапенка] у парткоме і ў рэдакцыі завадской шматтыражкі; хутка аброс усялякімі грамадскімі нагрузкамі і жыў з імі ў вялікай згодзе. Кулакоўскі.
3. Пакрыцца слоем чаго-н. Абрасці граззю. ◊ Абрасці карою — стаць неахайным, брудным. Абрасці мохам — апусціцца, адстаць ад жыцця, адзічэць.
@абраўнавацца, -нуецца; зак. Зрабіцца роўным, гладкім; выраўняцца (аб краях, паверхні чаго-н.). Свежы насып абраўнаваўся пад коламі машын.
@абраўнаваць, -ную, -нуеш, -нуе; зак., што. Зрабіць роўным, гладкім (край, паверхню чаго-н.); выраўняць. Абраўнаваць градкі.
@абраўноўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абраўнавацца.
2.Зал. да абраўноўваць.
@абраўноўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абраўнаваць.
@абрахаць, -брашу, -брэшаш, -брэша; зак., каго-што. Разм. Зняславіць, зганьбіць, нагаварыўшы на каго-н.; абгаварыць. Было і яшчэ адно апраўданне [у Руневіча]: “Я ж не цётка якая, што садзіць нос у шчыліну, каб потым абрахаць”. Брыль.
@абрахманены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абрахманіць.
@абрахманіць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго. Прыручыць, аблашчыць, зрабіць паслухмяным, пакорлівым. Хітрая гітлераўская шэльма дзейнічае не толькі бізуном і куляй. Часамі яна стараецца абрахманіць сваю ахвяру, дамагчыся ў яе іншымі спосабамі паслухмянасці і пакорлівасці. Купала.
@абрацца, абяруся, абярэшся, абярэцца; абяромся, аберацеся; зак. Тое, што і абабрацца.
@абраць, абяру, абярэш, абярэ; абяром, абераце; зак., каго-што. 1. Аддаць перавагу каму-, чаму-н., выбраць. Паддубаўскі партызанскі атрад абраў гэта месца, як найбольш зручнае для пераправак. Кулакоўскі.
2. Выбраць галасаваннем (для выканання якіх-н. абавязкаў). Сваёй працай, актыўным удзелам у грамадскім жыцці Анатоль Сцяпанавіч заслужыў высокае давер'е: нафтабудаўцы абралі яго дэпутатам Вярхоўнага Савета, рэспублікі. Хадкевіч.
@аброблены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абрабіць.
@аброжак, -жка, м. Абл. Раменьчык, які надзяецца на шыю жывёле; нашыйнік. Для Рыжыка гаспадар зрабіў будку, купіў ланцуг і пашыў моцны аброжак з гужа. Дамашэвіч.
@аброк/11, -у, м. Гіст. Натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з прыгонных сялян; чынш. Збіраць аброк. □ Пранюхаў князь: мужыкі багацей сталі жыць, Маюць хлеб ды з бярозавым сокам. Загадаў аканомам сваім аблажыць Мужыкоў цяжэйшым аброкам. Танк.
@аброк/22, -у, м. Корм для коней, звычайна авёс. Мужчыны павыпрагалі коней, далі іх аброку і таксама пайшлі да гурту. Сачанка. Не даўшы аброку, не бі кіем па боку. Прыказка.
@аброслы, -ая, -ае. Пакрыты расліннасцю. На невялічкай палянцы, аброслай з усіх бакоў густым арэшнікам, стаялі і ляжалі людзі, усе падобныя адзін на другога. Чарот.
// Пакрыты валасамі, шчаціннем. [Пятроў] з'явіўся на аэрадром раніцаю — увесь аброслы, худы, агрубелы, з запухлым пасінелым горлам. Лупсякоў.
@аброць, -і, ж. Прадмет вупражы, які надзяецца каню на галаву. Сёмка трымаў каня за аброць, упіраўся плечуком у аглоблю. Колас.
◊ Трымаць на аброцігл. трымаць.
@аброчны/11, -ая, -ае. Які мае дачыненне да плацяжу або атрымання аброку1; чыншавы. Аброчныя сяляне. Аброчныя плацяжы.
@аброчны/22, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аброку2. Паглядзеў [Сёмка] і супакоіўся — было ўсё пад рукамі: прытуплены зрэзаны плуг, аброчная торба з кормам каню, прыпон і жакетка. Гартны.
@аброшаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абрасіць.
@аброшвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абрасіцца.
2.Зал. да аброшваць.
@аброшваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абрасіць.
@абрубак, -бка, м. Адсечаная частка чаго-н. (дрэва, палена і пад.). Я са злосці схапіў абрубак калодкі і з усёй сілы шпу[р]нуў. Каваль.
// Тое, ад чаго адсечана частка. Кручынавы мыліцы ляжалі на зямлі, а ён стаяў на адной назе, абапёршыся абрубкам, другой на гусеніцу. Хадкевіч.
@абрубачны, -ая, -ае. Спец. Які мае дачыненне да абрубкі.
@абрубіць, -рублю, -рубіш, -рубіць; зак., што. 1. Адсячы частку чаго-н. падкарочваючы, падраўноўваючы.
2. Падшыць, загнуўшы край; зрабіць рубец на чым-н. Абрубіць хустку.
@абрубка, -і, ж. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. абрубіць (у 1 знач.).
@абрублены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абрубіць.
@абрубліванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абрубліваць—абрубіць (у 2 знач.).
@абрубліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абрубіць.
@абрубны, -ая, -ое. Які ўжываецца для абрубкі. Абрубны станок.
@абрубшчык, -а, м. Рабочы, які займаецца абрубкай.
@абрубшчыца, -ы, ж. Жан. да абрубшчык.
@абрус, -а, м. Кавалак тканіны спецыяльнага вырабу, якім засцілаюць стол; настольнік. Гаспадыня прынесла абрус з прашыўкай на сярэдзіне і заслала ім стол. Кулакоўскі.
/ у перан. ужыв.Чымся родным, мілым, даўно знаёмым веяла ад аксамітных абрусаў маладога жыта. Колас.
@абрусавы, -ая, -ае. Тое, што і абрусны.
@абруселы, -ая, -ае. Які зрабіўся рускім па мове, звычаях і пад. Абруселы немец.
@абрусенне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл.абрусець.
@абрусець, -ею, -ееш, -ее; зак. Зрабіцца рускім па мове, звычаях, культуры і пад.
@абрусны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да вырабу абрусаў. Абруснае палатно.
@абруч, -а, м. 1. Металічная ці драўляная кольцападобная пласціна, якая набіваецца на бочкі, кадушкі і пад. Стары Гарась, як помніць Даша, заўсёды стругаў пад паветкай клёпкі, гулка грымеў на ўсе суседскія двары бочкамі і кубкамі, наганяючы на іх то лазовыя, то арэхавыя абручы. Ракітны.
2. Гімнастычная прылада. Рабіць практыкаванні з абручом. // Кольца, якое дзеці качаюць пры дапамозе загнутага дроціка. Вуліца, звінела ад абручоў, за якімі ганяліся па тратуарах шустрыя малыя хлапчукі. Якімовіч.
3. Жаночае ўпрыгожанне — кольца, якое надзяецца на галаву. Залаты абруч.
@абрушаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абрушыць.
@абрушвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абрушыцца.
2.Зал. да абрушваць.
@абрушваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абрушыць.
@абрушыцца, -шыцца; зак. 1. Рынуцца, паляцець, пасыпацца на каго-, што-н. Застрачылі кулямёты, аўтаматы, на паліцэйскіх абрушыўся град куль. Васілеўская.
// перан. Наваліцца на каго-, што-н. (пра вайну, голад, няшчасце і пад.). Лавінай нечаканаю вайна, Усё знішчаючы перад сабой, На мірны край абрушылася наш. Танк.
2.перан. Імкліва і нечакана напасці на каго-, што-н.; атакаваць. Чорны груган кружыць над наваколлем і вось-вось абрушыцца на Панятоўшчыну. Кавалёў.
// Напасці, накінуцца на каго-н. з папрокамі, лаянкай, абвінавачваннямі. Як толькі Шаблюк закончыў, Мікульскі.. абрушыўся на яго з тымі ж самымі фактамі. Марціновіч. Спачатку меўся ўскочыць архірэй І гневам абрушыцца вялікім На дзёрзкага папа. З.Астапенка.
@абрушыць, -шу, -шыш, -шыць; зак. З сілай апусціць, зрынуць што-н. на каго-, што-н.; скінуць. Раптам, як таран, Гарыдавец абрушыў на ўсіх Вясельны стол, нож бліснуў у руках. Танк.
// перан. Накіраваць на каго-н. усю сілу пачуццяў, клопатаў і пад. Нашыя душы і целы даўно прагнулі абрушыць лютасць на ворага. Карпюк.
@абрушэнне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абрушыць, абрушыцца.
@абрывак, -рыўка, м. Адарваны кавалак, частка чаго-н. Неяк, бегаючы з дзецьмі па вуліцы, Ніна басанож ступіла на абрывак калючага дроту. Мележ. Вецер гнаў па небе абрыўкі хмар, і, калі месяц хаваўся за імі, рабілася цёмна. Мікуліч.
// перан. Няпоўная, незакончаная частка чаго-н., асобны кавалак. У галаве раіліся абрыўкі думак, і іх цяжка было прывесці да парадку. Лынькоў.
@абрыванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абрываць — абарваць1 (у 1, 2 знач.) і абрывацца — абарвацца (у 1 знач.).
@абрывацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абарвацца.
2. Заканчвацца абрывам, пераходзіць у абрыў. Бераг проста абрываўся ўніз. Чорны. З іншых трох бакоў скала строма абрываецца ў возера. Шамякін.
3.Зал. да абрываць.
@абрываць/11, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абарваць1.
@абрываць/22, -ае; што. Незак. да абрыць.
@абрывістасць, -і, ж. Уласцівасць, якасць абрывістага.
@абрывісты, -ая, -ае.
1. Круты, стромкі. Абрывісты бераг. □ Схіл.. тут быў крутаваты, з абрывістымі кручамі, парослы крывымі маладымі сасонкамі. Быкаў.
2. Які складаецца з незакончаных частак, абрыўкаў чаго-н.; пазбаўлены сувязі, паслядоўнасці. Абрывістыя думкі.
@абрыдаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Тое, што і абрыдзець.
@абрыдваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абрыдзець, абрыдаць.
@абрыдзець, -ею, -ееш, -ее; пр. абрыдзеў, -дзела і абрыд, -ла; зак. Надакучыць, апрыкраць; прыесціся. Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаннем, што Жук аднойчы не стрываў ды хваць яго з будкі за бараду! Брыль. Лабановічу ўрэшце абрыдла гэта п'яная гульня і гэта гразь распушчанага языка. Колас.
@абрыдлівы, -ая, -ае. Які абрыдае; надакучлівы. Не прадыхне дунайскі вецер Начной абрыдлівай імжы. Аслепла ўсё. І толькі свеціць Ліхтар паходны ў бліндажы. Калачынскі.
@абрыдлы, -ая, -ае. Які абрыдзеў, надакучыў; прыкры, нялюбы. Пятро стараўся як-небудзь адысці ад Любы, якая ўсё больш і больш рабілася яму абрыдлай. Шамякін.
@абрыднуць, -ну, -неш, -не; пр. абрыднуў, -нула і абрыд, -ла; зак. Разм. Тое, што і абрыдзець. А Васілю здавалася, што на гэтай цікавай рабоце можна хоць цэлы год прабыць, і яна не абрыдне. Кулакоўскі.
@абрызгаць, -ае. Незак. да абрызгнуць.
@абрызглы, -ая, -ае. Пра малако, якое пачало скісаць. [Кастусь:] — Мы дамовіліся раніцай наконт малака і хлеба, а што ж нам прыслаў пан? Абрызглага перагону, ды і хлеб ваш такі, што і свінні не елі б. Машара.
@абрызгнуць, -гне; пр. абрызг, -ла; зак. Пачаць кіснуць (пра малако). [Пакупніца:] — Што ж гэта вы падвялі нас з малаком?— Абрызгла? — спалохалася Вера. Пальчэўскі.
@абрыкацін, -у, м. Абрыкосавы лікёр.
[Фр. abricotine.]
@абрыкос, -а, м. 1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных.
2. Плод гэтага дрэва чырвона-жоўтага колеру з буйнай костачкай, салодкі, мясісты.
[Фр. abricot.]
@абрыкосавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абрыкоса. Абрыкосавае варэнне.
@абрынацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абрынуцца.
@абрынаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абрынуць.
@абрынданы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абрындаць.
@абрындацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Тое, што і забрындацца.
@абрындаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Тое, што і забрындаць.
@абрынуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абрынуць.
@абрынуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. 1. Імкліва ўпасці зверху, абрушыцца, абваліцца. Ён [мост] закалышацца, як дзіцячая калыска, не вытрымае цяжару і абрынецца ў ваду. Сабаленка. Косыя блакітныя ніткі мігатлівай шкляной заслонай захінаў далягляд, і Юрку здалося, што палатка—гэта астравок, на які абрынулася вада. Карпаў.
// перан. Нечакана спасцігнуць каго-, што-н. Няшчасце абрынулася на Марыльку. Сабалеўскі.
2.перан. Імкліва, з вялікай; сілай напасці, наваліцца. Не ступіў я і кроку, як раптам у галаве памутнела, паплылі кругі, нейкая магутная сіла абрынулася на мяне, і я апамятаўся на брызенце. Карпюк.
@абрынуць, -ну, -неш, -не; зак., што. 1. З сілай апусціць, зваліць, абрушыць што-н. на каго-, што-н. Хочацца абрынуць на здраднікаў такую дубіну, каб адным махам скрышыць змяіныя гнёзды. Карлюк.
2.перан. З вялікай сілай накіраваць, нацэліць на каго-, што-н. Дот абрынуў на галаву калоны кулямётныя чэргі. Хадкевіч. І выйшла так, што Юрка абрынуў на Севу не толькі сваё абурэнне, а і сваю крыўду. Карпаў.
@абрыс, -у, м. Малюнак прадмета адной вонкавай рыскай; контур. Я помніць буду скал абрысы І вашу песню, кіпарысы! Пушча. Навакольныя прадметы набывалі ранейшыя, знаёмыя абрысы. Навуменка.
// перан. Агульная- характарыстыка, беглы агляд чаго-н. У ходзе распрацоўкі трох тэм, якія ўзніклі яшчэ на зары творчасці, Танк намаляваў у агульных абрысах вобраз новага станоўчага героя. У.Калеснік.
[Ням. Abriss.]
@абрысаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абрысаваць.
@абрысавацца, -суецца; зак. Вырысавацца, абазначыцца на якім-н. фоне; набыць выразнасць контураў. У святле вулічнага ліхтара раптам абрысавалася постаць. Арабей.
// перан. Зрабіцца ясным, відавочным. Абрысаваўся план экспедыцыі.
@абрысаваць, -сую, -суеш, -суе; зак., каго-што. 1. Абвесці рыскай, абчарціць. Бутрым памаўчаў. — Яны гэта, бабы, могуць... Ручку.. [сынаву] абрысавала мне ў другім пісьме. Брыль.
2. Даць характарыстыку каму-, чаму-н.; абмаляваць, апісаць. Абрысаваць абставіны.
@абрысоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абрысоўваць — абрысаваць і абрысоўвацца — абрысавацца.
@абрысоўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абрысавацца.
2.Зал. да абрысоўваць.
@абрысоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абрысаваць.
@абрысоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле дзеясл. абрысоўваць — абрысаваць (у 2 знач.) і абрысоўвацца — абрысавацца.
@абрыты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абрыць.
@абрыў, -рыву, м. 1.Дзеянне паводле дзеясл. абрываць — абарваць1 (у 2 знач.) і абрывацца — абарвацца (у 1 знач.).
2. Месца, дзе абарвана што-н. Абрыў лініі. 3. Круты схіл берага, скалы і пад., які ўзнік у выніку абвалу ці асыпання зямлі. Схілы ўсюды вельмі крутыя, частыя абрывы, на адхонах амаль усюды, густа буяе лес. Мележ. Да белае хаткі На стромкім абрыве Плыў човен рыбацкі, Бясшумны, як прывід. Гілевіч.
@абрыць, -рые; зак., што. Парыць зямлю вакол чаго-н.
@абрэвізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак., што. Правесці, зрабіць рэвізію чаго-н. Так, гэта была рэвізія, якою новы загадчык земаддзела запатрабаваў у спешным парадку абрэвізаваць справы воласці. Чарот.
@абрэвіятура, -ы, ж. 1. Складанаскарочанае слова, напрыклад: мясцком,насценгазета, а таксама літарнае скарачэнне некалькіх слоў, напрыклад: БССР, ЦК КПСС, БелСЭ.
2. Умоўнае скарачэнне слоў на пісьме, напрыклад: і г. д. (і гэтак далей), гл. (глядзі) і інш.
[Лац. abbreviatura.]
@абрэз, -а, м.
1. Вінтоўка з укарочаным, абрэзаным ствалом. Ірын бацька пачаў расказваць, як яго, прадстаўніка рабочага класа, камуніста, паслала партыя праводзіць калектывізацыю ў наш Верамеевіцкі раён і як стрэлілі ў яго праз акно з абрэза. Сабаленка. Злесу пачалі выходзіць цэлыя групы людзей з карабінамі, з вінтоўкамі, з абрэзамі, з бярданкамі... Колас.
2. Абрэзаны край, беражок. Кніга з зялёным абрэзам. ◊ У абрэз — без усякага лішку, якраз у меру; малавата.
@абрэзак, -зка, м. Непрыдатны кавалак, які астаўся пасля разрэзвання чаго-н. Абрэзак шкла. □ Ля рашоткі дзеці раяцца і, захапіўшы з сабой абрэзкі аполкаў, зноў залазяць у падвал. Гарбук.
@абрэзаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абрэзаць (у 1, 2 знач.).
2.у знач. прым. Паранены, пакалечаны. Абрэзаны палец.
@абрэзацца, -рэжуся, -рэжашся, -рэжацца; зак. Параніць сябе чым-н. вострым; парэзацца. Сухая папараць шорсткая пасля зімы. Ашмаргні галінку — абрэжашся. Пташнікаў.
// Нацерці цела чым-н. цвёрдым (звычайна пра каня). Абрэзаўся і абмуляўся Гнедчык, ісці не хоча, галавою матае. Нікановіч.
@абрэзаць, -рэжу, -рэжаш, -рэжа; зак., каго-што. 1. Адразаючы па краях ці з канцоў, пакараціць, паменшыць што-н.; падрэзаць.
// Аддзяліць, адрэзаць што-н.; зрэзаць. Абрэзаць на яблыні сухія галіны. □ Не марудзячы ні хвіліны, ён [Маеўскі] абрэзаў стропы і адскочыў убок. Шамякін.
// Зняць, зразаючы збоку, па ўсёй паверхні. Абрэзаць гарэлую скарынку ў хлебе. // перан. Паменшыць, скараціць памеры ці колькасць чаго-н. Абрэзаць паёк. □ У адных абрэзалі зямлю, другім далі. Каваль.
2. Пашкодзіць, параніць чым-н. вострым. [Жэнька] яшчэ не ўмее жаць, — раз прабавала ды палец абрэзала — яшчэ знак ёсць. Крапіва.
3.перан. Разм. Рэзка перапыніць, абарваць чым-н. гаворку, прымусіць змоўкнуць.— Якіз цябе прымак, калі кашуля ў цябе чорная, як у камінара, — абрэзала жартаўніка бойкая Зоя. Грахоўскі.
◊ Абрэзаць (падрэзаць) крылле (крылы)каму — перашкодзіць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць, выкарыстаць свае здольнасці.
@абрэзванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абрэзваць — абрэзаць (у 1 знач.).
@абрэзвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абрэзацца.
2.Зал. да абрэзваць.
@абрэзваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абрэзаць.
@абрэзка, -і, ДМ -зцы, ж. Дзеянне паводле дзеясл. абрэзваць — абрэзаць (у 1 знач.).
@абрэзкавы, -ая, -ае. Атрыманы ў выніку абрэзкі, абрэзвання. Абрэзкавы матэрыял.
@абрэзчык, -а, м. Рабочы, спецыяліст па абрэзванню.
@абрэзчыца, -ы, ж. Жан. да абрэзчык.
@абрэхваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абрахаць.
@абсада, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. Дрэвы, кусты, якія пасаджаны ўздоўж ці вакол чаго-н.; насаджэнне. Кусціўся.. [алешнік] густа, нібы маладая абсада, і ўсцяж шляху. Сачанка. Над усім пейзажам пачынае панаваць хутар і абсады шляхціца Мазавецкага. Адамовіч.
2. Тое, што і шуфляда (у 2 знач.). Круглы двор — гэта і стальмашня, дзе робяцца драбіны для калёс, палазы для саней, абсада для вокан. Сіпакоў.
@абсаджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абсадзіць.
@абсаджванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсаджваць — абсадзіць.
@абсаджвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абсадзіцца.
2.Зал. да абсаджваць.
@абсаджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абсадзіць.
@абсадзіцца, -саджуся, -садзішся, -садзіцца; зак. Абсадзіць сваю сядзібу якой-н. расліннасцю.
@абсадзіць, -саджу, -садзіш, -садзіць; зак., што. 1. Пасадзіць расліны вакол, па краях чаго-н. Плошчы, вуліцы абсадзім ліпамі, Нібы рэк люстраных берагі. Гілевіч.
2.Разм. Перамагчы ў бойцы; паваліць. Калі трэба бывае ваўкам абсадзіць лася — збіраюцца і ідуць, акружаюць. Пташнікаў.
// Перамагчы ў спрэчцы, прымусіць змоўкнуць. Галена ўсіх абсадзіла сваім словам адразу. Чорны.
@абсалют, -у, М -люце, м. Кніжн. У ідэалістычнай філасофіі — вечная, нязменная першааснова ўсяго існага (дух, ідэя); у рэлігіі — боская сіла. Узвесці ў абсалют. // Нешта безадноснае, нічым не абумоўленае, незалежнае, самаіснае.
// Найвышэйшае разумовае ўяўленне пра што-н.; узор, мяжа дасканаласці. Абсалют ідэйнай чысціні. [ад лац. absolutus — самастойны.]
@абсалютнасць, -і, ж. Уласцівасць абсалютнага. Абсалютнасць прасторы і часу.
@абсалютны, -ая, -ае.
1. Безумоўны, неабмежаваны, узяты па-за ўсякім параўнаннем, безадносна да чаго-н., пераважны. Абсалютныя і адносныя паказчыкі. Абсалютная большасць. 2. Поўны, канчатковы. Абсалютная праўда. □ Гунава прыслаў запіску, што Сімон можа выехаць у Сагвасаліо.., гарантуючы абсалютную цэласць ягонай асобы. Самуйлёнак.
○ Абсалютная велічынягл. велічыня. Абсалютная ісцінагл. ісціна. Абсалютная манархіягл. манархія. Абсалютная рэнтагл.рэнта. Абсалютная тэмпературагл. тэмпература. Абсалютны нульгл. нуль. Абсалютны слыхгл. слых. Абсалютны чэмпіёнгл. чэмпіён.
@абсалютызаванне, -я, н. Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсалютызаваць.
@абсалютызавацца, -зуецца; незак. Кніжн. Зал. да абсалютызаваць.
@абсалютызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. Кніжн. Зрабіць (рабіць) безумоўным, безадносным; давесці (даводзіць) да абсалюту. Трацкісты і капітулянты розных .часцей.. абсалютызавалі недавер'е і варожасць селяніна да ўсяго новага. Адамовіч.
@абсалютызацыя, -і, ж. Кніжн. Тое, што і абсалютызаванне.
@абсалютызм, -у, м. Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада неабмежавана належыць адной асобе; самадзяржаўе, абсалютная манархія.
[Ад лац. absolutus — самастойны; фр. absolutisme.]
@абсалютыст, -а, М -сце, м. Прыхільнік абсалютызму.
@абсалютысцкі, -ая, -ае. Кніжн. Які мае дачыненне да абсалютызму.
@абсачыць, -сачу, -сочыш, -сочыць; зак., каго-што. Разм. Абгледзець, разгледзець, правесці назіранне; высачыць. [Коля] мог абсачыць за суткі шырокі круг мясцовасці, узяць на памяць кожны след. Чорны. Немцам, нарэшце, удалося напасці на след партызан і нават абсачыць месца, дзе стаяў цяпер іх атрад. Сачанка.
@абсаюзіць, -саюжу, -саюзіш, -саюзіць; зак., што. Абшыць саюзкамі. Абсаюзіць боты.
@абсвістаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абсвістаць.
@абсвістаць, -свішчу, -свішчаш, -свішча; зак., каго-што. Свістам выказаць каму-н. сваё неадабрэнне, асуджэнне, пагарду.
// Абвеяць са свістам (пра вецер).
@абсвістваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абсвістаць.
@абсевак, -саўка, м. 1. Выпадкова абмінутае пры сяўбе месца, незасеяная лапінка на ніве. А калі сеялі лён, дык.. [Харціна] сама трое сутак не сыходзіла з сеялкі, баялася, каб дзе якога абсеўка не зрабілі. Сабаленка.
2.толькі мн. (абсеўкі, -сеўкаў і -севак). Рэшткі ад прасявання; высеўкі.
// перан. Нешта непаўнацэннае, горшае. [Тэкля:] А што мы, абсеўкі якія, па-твойму? Губарэвіч.
3. У выразе: на абсевак — на пасеў, на насенне. Пакінуць самага лепшага зерня на абсевак.
@абседжаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абседзець.
2.у знач. прым. Прымяты ад доўгага сядзення.
@абседзець, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., што. Разм. Седзячы, абмяць. Абседзець крэсла.
@абсейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абсеяць.
@абсекчы, -сяку, -сячэш, -сячэ. Тое, што і абсячы.
@абсекчыся, -сякуся, -сячэшся, -сячэцца. Тое, што і абсячыся.
@абсемяненне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсемяняць — абсемяніць.
2.Дзеянне і стан паводле дзеясл. абсемяняцца— абсемяніцца (у 1 знач.).
3. Збліжэнне мужчынскай і жаночай палавых клетак у працэсе апладнення.
@абсемяніцца, -ніцца; зак. 1. Даць насенне (пра расліны). Сырадэля абсемянілася. 2. Апладніцца штучным спосабам.
@абсемяніць, -ню, -ніш, -ніць; -нім, -ніце; зак., каго-што. 1. Засеяць насеннем. Абсемяніць поле. 2.Спец. Тое, што і асемяніць.
@абсемяняцца, -яецца; незак. 1.Незак. да абсемяніцца.
2.Зал. да абсемяніць.
@абсемяняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да абсемяніць.
@абсент, -у, М -нце, м. Моцны алкагольны напітак, настоены на палыне, асіне ці іншых духмяных раслінах. Два хлопцы сядзяць, вістуючы, Далары кладуць на кон, Адзін аднаго частуючы Абсентам ды каньяком. Таўбін.
[Фр. absinte.]
@абсентэізм, -у, м. Кніжн. У буржуазных краінах—ухіленне ад удзелу ў выбарах, а таксама сістэматычная адсутнасць на пасяджэннях членаў калегіяльных органаў як выражэнне пратэсту супраць палітыкі тэрору і парламенцкай механікі подкупу.
[Лац. absens, absentis — адсутны.]
@абсерваторскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абсерваторыі.
@абсерваторыя, -і, ж. Навуковая ўстанова, якая пры дапамозе спецыяльных прылад вядзе астранамічныя, геафізічныя і інш. назіранні і даследаванні.
[Ад лац. observare — назіраць.]
@абсервацыйны, -ая, -ае. Кніжн. Прызначаны для абсервацыі, назіральны. Абсервацыйны пункт.
@абсервацыя, -і, ж. Кніжн. Агляд, назіранне. Рабіць абсервацыю берагоў з карабля. [Лац. observatio.]
@абсесці, -сядзе; зак., каго-што. 1. Сеўшы, размясціўшыся вакол каго-, чаго-н., абкружыць. Наш дзядзька, мілы наш Антоні, У дзіцячым часта быў палоне; Вось так гуртом яго абсядуць І час работы яго крадуць. Колас.
2. Сеўшы ў мностве, заняць паверхню чаго-н. Душна ў хаце. Гудуць мухі, чорнымі роем абселі стол, у вочы надаедна лезуць. Колас. Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна, бы яблыкі, дрэва абселі. Купала.
// Абсыпаць, высыпаць у вялікай колькасці (пра болькі і пад.). — А што калі прышчы абсядуць?— паглядзела я на Васіля. Каліна.
3. Апасці, апусціцца, пакрыўшы сабой якую-н. паверхню. На шашы абсеў за ноч пласт шэрага мяккага пылу. Галавач.
4. Апусціцца, асунуцца ўніз; паваліцца (пра чалавека, жывёліну). Дзед схапіўся рукамі за жывот, разявіў рот, адхінуўся назад і абсеў пад засекам ля кубла. Галавач.
5. Пад дзеяннем уласнага цяжару ці іншых сіл пашчыльнець, апусціцца ўніз; асесці (пра снег, глебу і пад.).
@абсесціся, -сядуся, -сядзешся, -сядзецца; зак. Разм. Пасяліцца, спыніцца жыць на якім-н. месцы; прыжыцца. Сяляне абселіся па гэты бок хвойніку. Чорны.
@абсеў, -севу, м. Тое, што і абсевак (у 1 знач.). Зрабіў агрэх на ворыве, зрабіў абсеў ці недасеў — грэх на душы, адказвай Перад вялікай сям'ёй калгаснікаў. Бялевіч.
@абсечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абсячы (абсекчы).
@абсеяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абсеяць.
@абсеяцца, -сеюся, -сеешся, -сеецца; зак. Засеяць сваё поле, участак. [Сымон] ужо жыў у новай хаце, ужо абгарадзіўся, абсталяваўся, адараўся і абсеяўся. Чорны.
@абсеяць, -сею, -сееш, -сее; зак., што. 1. Правесці сяўбу; засеяць. Абсеяць поле. □ Абсеем пасевам жывучым загоны І сцежкі намецім да сонца і зораў. Купала.
2. Пакрыць чым-н. у мностве; абсыпаць.
@абсівераны, -ая, -ае. Разм. 1.Дзеепрым. зал. пр. ад абсівераць.
2.у знач. прым. Які патрэскаўся, стаў шурпаты на ветры, холадзе (пра скуру на руках, нагах, твары). Адразу шуснулі ўгару сотні абсівераных чырвоных рук і пакацілася гамана. Грахоўскі.
@абсівераць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Забіцца шурпатым, асмуглым, загрубець ад ветру, холаду (звычайна пра скуру на твары, руках і пад.).
@абсідагл. апсіда.
@абскакаць, -скачу, -скачаш, -скача; зак., каго-што. 1. Праскакаць вакол каго-, чаго-н.
2.Разм. Аб'ездзіць, абысці ўсё, пабыць у многіх месцах. [Шафёру] трэба было “абскакаць” вунь колькі калгасаў, вярнуцца ў раён і да ночы “згайсаць” яшчэ ў два сельсаветы. Пташнікаў.
3.перан. Перамагчы, апярэдзіць у чым-н. Абскакаць канкурэнтаў. □ [Аднавус:] — Абскакаў ты мяне, Пятрок. У мяне гектар даў семдзесят пяць цэнтнераў зерня, а ў цябе — восемдзесят. Пянкрат.
@абскарджанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абскардзіць.
@абскарджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абскардзіць.
@абскарджвацца, -аецца; незак. Зал. да абскарджваць.
@абскарджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абскардзіць.
@абскардзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., што. Падаць афіцыйную скаргу ў вышэйшую інстанцыю, пратэстуючы супраць якога-н. рашэння, пастановы, супраць чыіх-н. дзеянняў.
@абсклюдаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал, пр. ад абсклюдаваць.
@абсклюдаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак., што. Абчасаць цяслярскай сякерай, склюдам. Абсклюдаваць бярвенне.
@абсклюдоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абсклюдаваць.
@абскокваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абскакаць.
@абскрабанне, -я. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абскрабаць — абскрэбці.
@абскрабацца, -аецца; незак. Зал. да абскрабаць.
@абскрабаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абскрэбці.
@абскрэбванне, -я. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абскрэбваць — абскрэбці.
@абскрэбвацца, -аецца; незак. Зал. да абскрэбваць.
@абскрэбваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абскрэбці.
@абскрэбены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абскрэбці.
@абскрэбці, -скрабу, -скрабеш, -скрабе; -скрабём, -скрабяце; пр. абскроб, -скрэбла і -скрабла; зак., што. Ачысціць што-н., скрабучы яго паверхню. [Хлопчыкі] ужо абскрэблі сабе па адной [моркве]... Кавалёў.
@абскрэбціся, -скрабецца; пр. абскробся, -скрэблася і -скраблася; зак. Ачысціцца, вызваліцца ад чаго-н.
@абскубаны і абскубены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абскубці.
2.у знач. прым. Неакуратна, дзе-нідзе з пропускамі паскубены. Валасы яе былі як абскубаныя і пасмамі прылягалі да ілба і шчок. Вітка. Стажок парадкам абскубаны — стаіць блізка ля дарогі. Навуменка.
// перан. Пра абшарпанага, абдзёртага ў бойцы чалавека. [Цярэшка:] — Эх і ўрэжу ж гэтаму абскубанаму афіцэрыку. Грахоўскі.
@абскубацца, -аецца; незак. Зал. да абскубаць.
@абскубаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абскубці.
@абскубванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абскубваць — абскубці.
@абскубвацца, -аецца; незак. Зал. да абскубваць.
@абскубваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абскубці.
@абскубеныгл. абскубаны.
@абскубці, -скубу, -скубеш, -скубе; -скубём, -скубяце; зак., каго-што. 1. Паабрываць, ачысціць, скубучы. [Кавалёў:] — Кажу — бяры! Хто там мне яго [цецерука] абскубе ды выпатрашыць. Чарнышэвіч. [Гукан:] — Колькі разоў я прасіў цябе: не чапай лісця. Дурная звычка! Гэтак ты за лета ўвесь каштан абскубеш. Шамякін.
// Скубучы падраўноўваць, рабіць больш роўным, гладкім (пра сена, салому і пад.). Абскубці стог. 2. Пасашчыпваць, паз'ядаць траву (пра коней, авечак, птушак і пад.). Гусі і качкі абскублі.. [траву] так нізка і гладка, бы хто ножнамі штодзень рэзаў тут маладую атаву. Савіцкі.
@абскурант, -а, М -нце, м. Кніжн. Прыхільнік абскурантызму; вораг навукі і прагрэсу, цемрашал, рэакцыянер.
@абскурантызм, -у, м. Кніжн. Варожае стаўленне да асветніцтва і культурнага прагрэсу, уласцівае рэакцыйным класам; цемрашальства. Міцкевіч выступаў супраць абаронцаў абскурантызму — варшаўскай псеўдакласічнай літаратуры. Лойка.
[Ад лац. obscurans, obscurantis — які зацямняе.]
@абскурантысцкі, -ая, -ае. Кніжн. Які мае дачыненне да абскурантызму.
@абскуранцкі, -ая, -ае. Кніжн. Які мае дачыненне да абскуранта.
@абследавальнік, -а, м. Той, хто вядзе абследаванне.
@абследавальніцкі, -ая, -ае. Звязаны з дзейнасцю абследавальніка. Абследавальніцкія абавязкі.
@абследаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абследаваць.
@абследаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абследаваць.
@абследавацца, -дуецца; незак. Зал. да абследаваць.
@абследаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак. і незак., каго-што. Зрабіць (рабіць) агляд, праверку чаго-н. Абследаваць раку. // Уважліва агледзець (аглядаць), азнаёміцца (знаёміцца) з чым-н. Дзед жа Талаш з Нупрэем узялі на сябе задачу абследаваць пункты, што ляжалі па дарозе на мястэчка. Колас.
@абслізганы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абслізгаць.
@абслізгаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Зрабіць што-н. гладкім, слізкім.
@абслізгваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абслізгаць.
@абслінены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абслініць.
@абслініць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што. Разм. Намачыць слінай.
@абсліньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абслініць.
@абслуга, -і, ДМ -слузе, ж. 1. Сістэма сродкаў бытавога абслугоўвання насельніцтва; сервіс. На вышыні абслуга там: Швейцар, парадак строгі, Стаяць каля салідных дам Бульдогі, мопсы, догі. Зарыцкі.
2. Службовы персанал, які займаецца абслугоўваннем каго-н. [Бусла] даглядалі ўсе сёстры... Уся абслуга бальніцы наведвала яго кожны дзень. Пестрак.
3. Баявы разлік гарматы і пад. Абслуга гарматкі збянтэжана прыпала да зямлі... Мележ.
@абслуговы, -ая, -ае. Які выконвае работу, звязаную з задавальненнем чыіх-н. патрэб, з абслугоўваннем каго-н. Абслуговы персанал. Абслуговая ўстанова.
@абслугоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абслугоўваць.
@абслугоўвацца, -аецца; незак. Зал. да абслугоўваць.
@абслугоўваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што. 1. Выконваць работу, звязаную з задавальненнем чыіх-н. патрэб. Сам жа падлоўчы не належаў да тутэйшага насельніцтва, патрэбы якога абслугоўвала гэта школа. Колас.
2. Выконваць работу, звязаную з эксплуатацыяй чаго-н. (станка, машыны і пад.). Абслугоўваць адначасова некалькі станкоў.
@абслужыць, -служу, -служыш, -служыць. Зак. да абслугоўваць.
@абслухаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Вызначыць на слых стан унутраных органаў. Абслухаць хворага. □ Трэба ўсіх хворых уважна прыняць, Што папрыходзілі з розных бакоў, Добра абслухаць І кожнаму даць Ці мазі, Ці кропель, Ці парашкоў. Броўка.
@абслухваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абслухаць.
@абслухоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абслухаць.
@абсмажаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абсмажыць.
@абсмажвацца, -аецца. Незак. да абсмажыцца.
@абсмажваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абсмажыць.
@абсмажыцца, -жыцца; зак. Абпячыся, падсмажыцца з усіх бакоў.
@абсмажыць, -жу, -жыш, -жыць; зак., каго-што. Падсмажыць, абпячы з усіх бакоў. Абсмажыць мяса. Абсмажыць курыцу.
@абсмакаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абсмакаваць.
@абсмакаваць, -кую, -куеш, -куе; зак. Тое, што і асмакаваць.
@абсмактаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абсмактаць.
@абсмактаць, -смакчу, -смокчаш, -смокча; зак., каго-што. 1. Пасмактаць з усіх бакоў, па ўсёй паверхні.
2.перан. Разм. Усебакова, да драбніц вывучыць, абдумаць, апрацаваць. Абсмактаць тэму даследавання.
@абсмалены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абсмаліць1.
2.у знач. прым. Які падпаў пад дзеянне агню, полымя, сонца. Вакзал стаяў, як шкілет: без вокан, без страхі, абсмалены, абкураны. Чорны.
@абсмаліцца/11, -смалюся, -смалішся, -смаліцца; зак. Абгарэць крыху, абпаліўшы верхні слой ці канцы чаго-н. За гадзіны дзве дровы згарэлі, дуб знізу абсмаліўся, і агонь патух. Чорны.
// перан. Разм. Загарэць. Абсмаліцца на сонцы.
@абсмаліцца/22, -смалюся, -смолішся, -смоліцца; зак. Пакрыцца смалою. Курыла абвярцеўся пянькою, абсмаліўся смалою і пайшоў на тую гару. З нар.
@абсмаліць/11, -смалю, -смаліш, -смаліць; зак., каго-што. 1. Абпальваючы на агні, пазбавіць шчаціння, поўсці і пад. Абсмаліць курыцу. 2. Абвугліць, абпячы паверхню ці канцы чаго-н. [Сасна:] — Мяне ўсю пасекла асколкамі, абсмаліла агнём, але хлопчыка я зберагла. Карпюк.
@абсмаліць/22, -смалю, -смоліш, -смоліць; зак., што. Пакрыць смалою, прасмаліць. Абсмаліць лодку. Абсмаліць дно ў бочцы.
@абсмальванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсмальваць — абсмаліць1.
@абсмальвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абсмаліцца1.
2.Зал. да абсмальваць.
@абсмальваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абсмаліць1.
@абсмаркаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Разм. груб. Запэцкаць смаркачамі.
@абсмейванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсмейваць — абсмяяць.
@абсмейвацца, -аецца; незак. Зал. да абсмейваць.
@абсмейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абсмяяць.
@абсмоктванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсмоктваць — абсмактаць.
@абсмоктвацца, -аецца; незак. Зал. да абсмоктваць.
@абсмоктваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абсмактаць. Караткевіч еў смажанае парасё і запіваў гарэлкай, а Даўгулевіч піў пярцоўку і абсмоктваў гусіныя лапкі. Гурскі.
@абсмолены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абсмаліць2.
@абсмольванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсмольваць — абсмаліць2.
@абсмольвацца, -аецца. Незак. да абсмаліцца2.
@абсмольваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абсмаліць2.
@абсмяянне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсмяяць.
@абсмяяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абсмяяць.
@абсмяяць, -смяю, -смяеш, -смяе; -смяём, -смеяце; зак., каго-што. Паказаць што-н. (прывычку, учынак, рысу характару, манеру гаварыць і пад.) у смешным выглядзе; высмеяць. Мы абсмяялі свайго сябрука: — Хвалько! Сачанка.
@абснежаны, -ая, -ае. Тое, што і аснежаны.
@абснежыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак. Пакрыцца снегам. Я буду разлівацца, ехаць, ехаць Па хвоях і па гурбах і па стрэхах... Абснежуся. Аб'інею. Прамокну. Бічэль-Загнетава.
@абсорбцыя, -і, ж. Паверхневае паглынанне, усмоктванне. Абсорбцыя газаў.
@абсоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абсунуцца.
@абсоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абсунуць.
@абсохлы, -ая, -ае. Які стаў сухі. [Хлопец] падкаціў бліжэй да агню тоўстае абкоранае бервяно, выцягнутае з ракі і ўжо абсохлае. Шахавец.
@абсохнуць, -ну, -неш, -не; пр. абсох, -сохла; зак. Зрабіцца сухім, высахнуць зверху. Зямля абсохла. На ветры вопратка хутка абсохла. □ [Раман] заўважыў на Асташонку мокрую кашулю і пацікавіўся: — Дзе гэта ты так выкупаўся, што яшчэ не абсох? Ваданосаў.
// Высахнуць (пра вадкасць, што знаходзіцца на паверхні чаго-н.). На аўсе яшчэ не абсохла раса. Крапіва.
◊ Малако на губах не абсохлагл. малако.
@абсочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абсачыць. Яны [Коля і яго знаёмы] удвух памеркаваліся заняць месцы далёка адзін ад аднаго, каб шырэй абсочваць мясцовасць. Чорны.
@абставіны, -він; адз. няма. Сукупнасць умоў, пры якіх што-н. адбываецца; абстаноўка (у 2 знач.). Жыццёвыя абставіны. □ Змяніліся абставіны, павінны змяніцца і спосабы барацьбы. Колас.
@абставіцца, -стаўлюся, -ставішся, -ставіцца; зак. 1. Паставіць што-н. вакол сябе; абкружыць сябе чым-н. Абставіцца крэсламі. 2. Абзавесціся, забяспечыць сваё жыллё мэбляй. У яго позірку [Кірыла] злавіў нешта падобнае на знявагу ці насмешку: “Сядзіш, пісака, у кабінеце? Бач, як абставіўся”. Шамякін.
@абставіць, -стаўлю, -ставіш, -ставіць; зак., што. 1. Паставіўшы што-н. кругом, абгарадзіць, абкружыць каго-, што-н. Абставіць што-небудзь дошкамі. □ Бацька абставіў сябе кадушкамі жыта і смяецца над усім светам. Чорны.
// Разм. Уставіць, заставіць што-н. чым-н. па краях ці па ўсёй паверхні. Абставіць паліцы кнігамі. 2. Паставіць у пакоі, кабінеце, кватэры мэблю, набыць абстаноўку. [Ксяндзу] адвялі, адбудавалі і адпаведным парадкам абставілі цэлы дом, прасторны і раскошны. Колас.
// Абсталяваць дэкаратыўную частку тэатральнай пастаноўкі. Багата абставіць спектакль. 3.перан. Стварыць умовы, абставіны для правядзення чаго-н. Абставіць сустрэчу з дэпутатамі. □ Езуіты ўмелі абставіць справы так, што Кася ледзь не да сканчэння вучобы ў гімназіі шчыра верыла ў бога. Карпюк.
3.Разм. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім-н.; апярэдзіць каго-н. у чым-н. — Калі дзяўчынка не будзе разявай, — перабіў.. [Джорджа Лоўрэнса] дырэктар, — яна зможа хутка пайсці ўгору і абставіць некаторых нашых красунь. Васілевіч.
@абсталёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абсталявацца.
2.Зал. да абсталёўваць.
@абсталёўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абсталяваць.
@абсталяванне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсталёўваць — абсталяваць.
2. Сукупнасць прыстасаванняў, прылад, механізмаў і пад., неабходных для чаго-н. Электрычнае абсталяванне. Мантаж абсталявання. Завод аснашчаны самым новым абсталяваннем. □ [Іваноў:] — Падпольшчыкі Мінска просяць дастаць ім рускія шрыфты і друкарскае абсталяванне. Новікаў.
// Мэбля для памяшкання; мэбліроўка. Абсталявання мала. Трэба набыць канапу, люстраную шафу, вялікі насценны гадзіннік, ды ці мала чаго! Чарнышэвіч.
@абсталяваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абсталяваць.
@абсталявацца, -лююся, -люешся, -люецца; зак. 1. Набыць усё неабходнае для жылля (мэблю, хатнія рэчы і пад.). Абсталяваліся — люба паглядзець. Адно, замест крэслаў, стаялі ля сцен лаўкі на бярозавых калках. Асіпенка.
2. Спыніцца, пасяліцца дзе-н. надоўга, назаўсёды. Бумажковы абсталяваліся жыць у Дрыбінскім раёне, у вёсцы Куляшова, Чарняўскага сельсавета. Чорны.
@абсталяваць, -люю, -люеш, -люе; зак., што. Забяспечыць патрэбным абсталяваннем — інструментамі, прыладамі, механізмамі; прыстасаваць для чаго-н., пад што-н. Школа абсталявала майстэрні, фізічны і хімічны кабінеты. □ Моладзь абсталявала залу для спектакляў. Самі зрабілі сцэну, прыбудавалі касірскую будку. Чарнышэвіч.
// Набыць абстаноўку; мэбляваць. Нарэшце працавіты гаспадар абсталяваў сваю кватэру, Набыў карціны, дываны, парцьеры. Корбан.
// Арганізаваць, зрабіць што-н. Друкарню абсталявалі ў невялічкім драўляным аднапавярховым доме ў кватэры Міхала Воранава. Гурскі. Але калі зайшла гаворка, дзе абсталяваць радыёпункты ў трактарных брыгадах, прыйшлося задумацца. Хадкевіч.
@абстаноўка, -і, ДМ -ўцы, ж. 1. Мэбля, якой абстаўлена памяшканне. Два сталы, пісьмовы і звычайны, таксама работы калгасных майстроў, ды некалькі крэслаў складалі ўсю мэблю і абстаноўку канторы. Колас.
// Дэкаратыўная і бутафорская частка спектакля.
2. Сукупнасць умоў, акалічнасцей, у якіх што-н. адбываецца; абставіны. Міжнародная абстаноўка. Ахарактарызаваць абстаноўку. У абстаноўцы міру і дружбы. □ У голасе Садовіча пачуліся ноткі нездавальнення і расчаравання сваім маладым настаўніцкім жыццём і тою абстаноўкаю, у якой прыходзілася жыць. Колас.
// Становішча на месцы ваенных дзеянняў, абумоўленае суадносінамі баявых сіл, іх размяшчэннем і характарам мясцовасці. Баявая абстаноўка. □ І камісар, не марудзячы ні хвіліны, накіраваў чалавека дагнаць атрад, паведаміць абстаноўку. Шамякін.
@абстаўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абставіць.
@абстаўляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да абставіцца.
2.Зал. да абстаўляць.
@абстаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да абставіць.
@абстаць, -станем, -станеце, -стануць; зак., каго-што. Абступіць з усіх бакоў, акружыць. Гімназісткі абсталі воз, і кожная.. пыталася ў хлапчука, чаго ён плача. Мурашка.
@абстойваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго- што. Разм. Заступацца за каго-, што-н.; абараняць.
@абстрагаванасць, -і, ж. Кніжн. Уласцівасць абстрагаванага. Абстрагаванасць мастацкага вобраза.
@абстрагаванне, -я, н. Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абстрагаваць, абстрагавацца.
@абстрагаваны, -ая, -ае. Кніжн. 1.Дзеепрым. зал. пр. ад абстрагаваць.
2.у знач. прым. Мысленна адарваны ад тых ці іншых уласцівасцей ці сувязей з'яў, прадметаў. Абстрагаваныя паэтычныя формулы.
@абстрагавацца, -гуюся, -гуешся, гуецца; зак. і незак. Кніжн. 1.ад чаго. У думках адарвацца (адрывацца) ад тых ці іншых уласцівасцей ці сувязей з'яў, прадметаў з мэтай выдзеліць найбольш істотныя і заканамерныя іх прыкметы. Абстрагавацца ад заканамернасцей індывідуальнага развіцця. 2.толькі незак. Зал. да абстрагаваць.
@абстрагаваць, -гую, -гуеш, -гуе; зак. і незак., што. Кніжн. Выдзеліць (выдзяляць) найбольш істотныя, заканамерныя прыкметы і сувязі прадмета шляхам мысленнага аддзялення ад мноства іншых, неістотных яго ўласцівасцей, якасцей, сувязей. Абстрагаваць рысы характару героя.
@абстрактнасць, -і, ж. Уласцівасць абстрактнага. Абстрактнасць мыслення.
@абстрактны, -ая, -ае.
1. Адцягнены, атрыманы шляхам абстракцыі (у 1 знач.); проціл, канкрэтны. Абстрактныя паняцці. Абстрактныя вобразы. Абстрактная рэчаіснасць. Абстрактная ідэя. Абстрактная ісціна. Абстрактная форма. Абстрактная праца. 2. Заснаваны на абстракцыі; такі, які карыстаецца абстракцыяй. Абстрактны метад. Абстрактнае мастацтва. Абстрактнае мысленне. Абстрактны гуманізм.
@абстракцыя, -і, ж. Кніжн. 1. Тое, што і абстрагаванне. Сіла абстракцыі. □ Маркс зводзіць тое агульнае, што заключаецца ў рэчах і адносінах, да яго найбольш абагуленага лагічнага выразу. Яго абстракцыя, значыцца, толькі адлюстроўвае ў форме мыслі той змест, які ўжо заключаецца ў рэчах. Энгельс.
2. Адцягненае паняцце, тэарэтычнае абагульненне. Аперыраваць абстракцыямі. Навуковая абстракцыя. Камуністычны ідэал не з'яўляецца абстракцыяй. [Лац. abstractio — аддаленне, адцягненне.]
@абстракцыянізм, -у, м. Кніжн. Фармалістычны кірунак у выяўленчым мастацтве 20 ст. многіх капіталістычных краін як сведчанне крызісу буржуазнай культуры, якому ўласцівыя адрыў ад рэальнага жыцця і захапленне бяссэнсавым нагрувашчваннем у карцінах рознакаляровых плям, мазкоў, ліній.
@абстракцыяніст, -а, М -сце, м. Кніжн. Прадстаўнік абстракцыянізму.
@абстракцыянісцкі, -ая, -ае. Кніжн. Які мае адносіны да абстракцыянізму, абстракцыяніста. Абстракцыянісцкі жывапіс. Абстракцыянісцкае мастацтва.
@абстраляны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абстраляць.
2.у знач. прым. Прывучаны да стральбы, да баявых абставін. Абстралянае войска. □ Толькі абстраляны чалавек не так губляецца ў цяжкіх абставінах, у яго воля да перамогі не паралізуецца страхам. Новікаў.
@абстраляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак. Разм. Пабыўшы ў баях, прывыкнуць да стральбы, да баявых абставін. Салдаты яшчэ не паспелі абстраляцца.
@абстраляць, -яю, -яеш, -яе; зак., каго-што. 1. Адкрыць агонь па кім-, чым-н. Абстраляць пазіцыі ворага. □ З хутара разведчыкаў абстраляў кулямёт. Алешка.
2. Выпрабаваць у стральбе. Абстраляць ружжо.
@абстрачыць, -страчу, -строчыш, -строчыць; зак., што. Прастрачыць што-н. кругом, па краях. Абстрачыць каўнер.
@абстрочаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абстрачыць.
@абстрочвацца, -аецца; незак. Зал. да абстрочваць.
@абстрочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абстрачыць.
@абструганы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абстругаць.
@абстругаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Стругаючы, зрабіць гладкім; абчысціць. Абстругаць вудзільна. □ Рыгор моўчкі здзеў гарнітур і далікатна павесіў яго на сцяне, на драўляным круку, які.. сам абстругаў з дубовага дручка. Гартны.
@абстругванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абстругваць — абстругаць.
@абстругвацца, -аецца; незак. Зал. да абстругваць.
@абстругваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абстругаць.
@абструкцыйны, -ая, -ае. Кніжн. Які мае дачыненне да абструкцыі; які праводзіцца шляхам абструкцый. Абструкцыйныя прыёмы барацьбы.
@абструкцыя, -і, ж. Кніжн. Метад барацьбы, пераважна парламенцкай, накіраванай на зрыў якога-н. мерапрыемства (выступлення, пасяджэння, сходу) шляхам выкрыкаў і пад. Парламенцкая абструкцыя. // Дзеянне, адкрыта накіраванае на зрыў чаго-н.
[Ад лац. obstructio — перашкода.]
@абструкцыянізм, -у, м. Кніжн. Сістэма палітычнай барацьбы шляхам абструкцыя.
@абструкцыяніст, -а, М -сце, м. Кніжн. Прыхільнік ці непасрэдны ўдзельнік абструкцыі. Абструкцыяністы ў сейме.
@абструкцыянісцкі, -ая, -ае. Кніжн. Уласцівы абструкцыяністу, абструкцыяністам. Абструкцыянісцкія паводзіны. Абструкцыянісцкая тактыка.
@абстрыганне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абстрыгаць — абстрыгчы, абстрыгацца — абстрыгчыся.
@абстрыгацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абстрыгчыся.
2.Зал. да абстрыгаць.
@абстрыгаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абстрыгчы.
@абстрыгчы, -стрыгу, -стрыжэш, -стрыжэ; -стрыжом, -стрыжаце, -стрыгуць; зак., каго- што. Тое, што і астрыгчы. Абстрыгчы вусы. // Абразаючы, зрабіць роўным што-н., падраўнаваць. Абстрыгчы кусты. Абстрыгчы ліпы.
@абстрыгчыся, -стрыгуся, -стрыжэшся, -стрыжэцца; -стрыжомся, -стрыжацеся, -стрыгуцца; зак. Тое, што і астрыгчыся.
@абстрыжаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абстрыгчы.
@абстрэл, -у, м. 1. Стральба па якой-н. цэлі. Артылерыйскі абстрэл. □ Тым часам партызанам удалося неяк шчасліва выскачыць з-пад абстрэлу. Карпюк.
2.Спец. Зона, якая абстрэльваецца. Шырокі абстрэл. ◊ Узяць (браць) пад абстрэлгл. узяць.
@абстрэлены, -ая, -ае. Тое, што і абстраляны (у 2 знач.). Палонны, відаць, быў абстрэлены салдат, бег ён заломваючы крута ўбок, часам падаў, хуценька ўсхватваўся з зямлі і зноў імчаў наперад. С.Александровіч.
@абстрэльвацца, -аецца; незак. Зал. да абстрэльваць.
@абстрэльваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абстраляць.
@абстукаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Пастукаць усюды, у розных месцах. Абстукаць колы вагонаў. □ Нявада абстукаў хат дзесяць, і ўсюды панавала ціхая пустэча. Чорны.
@абстукваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абстукаць.
@абступаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абступіць.
@абступіць, -ступлю, -ступіш, -ступіць; зак., каго-што. Пастаць вакол каго-, чаго-н., акружыць. Начлежнікі абступілі вогнішча. □ Сакратара абкома абступілі калгаснікі, уважліва слухалі, задавалі пытанні. Шамякін.
// Размясціўшыся вакол каго-, чаго-н., ахапіць з усіх бакоў (пра горы, лес і пад.). Горад абступілі высокія горы.
@абсунуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абсунуць.
@абсунуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Тое, што і асунуцца (у 1, 3 знач.).
@абсунуць, -ну, -неш, -не; зак. Тое, што і асунуць. Адзін бок іх ад'ехаўся і абурыўся — ці то куры абсунулі (яны і зараз сядзелі на плашках), ці то дровы дрэнна былі складзены і разваліліся самі. Сіпакоў.
@абсурд, -у, М -дзе, м. Недарэчнасць, бязглуздзіца, лухта. Давесці сваю думку да абсурду. [Лац. absurdum.]
@абсурднасць, -і, ж. Уласцівасць абсурднага; недарэчнасць, бяссэнсавасць, бязглуздасць. Абсурднасць довадаў.
@абсурдны, -ая, -ае. Недарэчны, бязглузды. Абсурднае рашэнне.
@абсушаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абсушыць.
@абсушванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсушваць — абсушыць; абсушвацца — абсушыцца.
@абсушвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абсушыцца.
2.Зал. да абсушваць.
@абсушваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. даабсушыць.
@абтачыць, -тачу, -точыш, -точыць; зак., што. 1. На такарным станку ці з дапамогай якіх-н. інструментаў надаць чаму-н. патрэбную форму. Абтачыць дэталь. // Зрабіць роўнай, гладкай паверхню чаго-н., апрацаваўшы яе на тачыле, бруску і пад.
/ у перан. ужыв. Слова — меч. Абтачыць яго — асалода, — Бо аднолькава трэба ўмець І мячом, і сяўнёй валодаць. Таўбін.
2. Абгрызці, аб'есці з усіх бакоў (пра грызуноў, насякомых).
@абтоптванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абтоптваць — абтаптаць, абтоптвацца — абтаптацца.
@абтоптвацца, -аецца; незак. Зал. да абтоптваць.
@абтоптваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абтаптаць.
@абтоўкаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абтаўчы.
@абтоўкваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абтаўчы.
@абтоўчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абтаўчы.
@абточаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абтачыць.
@абточванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абточваць — абтачыць.
@абточвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абтачыцца.
2.Зал. да абточваць.
@абточваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абтачыць.
@абточка, -і, ДМ -чцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абтачыць — абточваць.
@абточны, -ая, -ае. Прызначаны для абточкі. Абточны станок.
@абтрапанец, -нца, м. Разм. Тое, што і абадранец. [Міхалапіха:] — Я табе пакажу, дурань, абтрапанец, як да дачкі заляцацца! Лупсякоў.
@абтрапаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абтрапаць.
2.у знач. прым. Паношаны, падраны ад доўгага ўжывання. [Чыжык] найбольш дзівіўся на схуднелыя твары новых сяброў, на абтрапанае, бруднае адзенне, на абутак, з-пад падэшваў якога відаць былі босыя ногі. Лупсякоў.
@абтрапацца, -траплюся, -трэплешся, -трэплецца; зак. 1. Ачысціць сябе ад чаго-н. Абтрапацца ад снегу. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ачысціцца ад кастрыцы (пра лён, пяньку).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падрацца, абабіцца па краях (пра вопратку). Варвара раскідвае пінжак на каленях і крытычна праглядае рукавы: ці не надпаролася падкладка, ці не абтрапаліся краі. Васілевіч.
@абтрапаць, -траплю, -трэплеш, -трэпле; зак., каго-што. 1. Абабіць, стрэсці што-н. з чаго-н. Абтрапаць пыл з шапкі. // Ачысціць трапаннем (лён, пяньку). Абтрапаць жменю лёну. 2. Падраць, абабіць па краях (пра вопратку). Абтрапаць падол спадніцы. Абтрапаць рукавы.
@абтрасацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абтрэсціся.
2.Зал. да абтрасаць.
@абтрасаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абтрэсці.
@абтрэсены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абтрэсці.
@абтрэсці, -трасу, -трасеш, -трасе; -трасём, -трасяце; пр. -абтрос, -трэсла і абтрасла; зак., каго-што. Тое, што і атрэсці.
@абтрэсціся, -трасуся, -трасешся, -трасецца; пр. абтросся, -трэслася; зак. Тое, што і атрэсціся.
@абтухаць, -ае. Незак. да абтухнуць.
@абтухнуць, -не; пр. абтух, -тухла; зак. Тое, што і атухнуць.
@абтушаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абтушыць.
@абтушыць, -тушу, -тушыш, -тушыць; зак., што. Разм. Тое, што і атушыць.
@абтыканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абтыкаць.
@абтыканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абтыкаць.
@абтыкацца/11, -аецца; незак. Зал. да абтыкаць1.
@абтыкацца/22, -аецца; незак. Зал. да абтыкаць2.
@абтыкаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. 1. Натыкаць вакол чаго-н. Абтыкаць градку палачкамі. 2. Утыкаць чым-н. якую-н. паверхню. Абтыкаць падушачку іголкамі. 3. Заканапаціць, абканапаціць што-н. Абтыкаць сцяну пакуллем.
@абтыкаць/11, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абтыкаць.
@абтыкаць/22, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абаткнуць.
@абтынкаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абтынкаваць.
@абтынкаваць, -кую, -куеш, -куе; зак. Тое, што і атынкаваць.
@абтынкоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абтынкаваць.
@абуванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абуваць — абуць.
@абувацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абуцца.
2.Зал. да абуваць.
@абуваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абуць.
@абуджальны, -ая, -ае. Які абуджае да чаго-н.; пабуджальны.
@абуджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абудзіць.
@абуджацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абудзіцца.
2.Зал. да абуджаць.
@абуджаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абудзіць.
@абуджэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абуджаць — абудзіць і стан паводле знач. дзеясл. абуджацца — абудзіцца.
@абудзіцца, абуджуся, абудзішся, абудзіцца; зак. 1. Перастаць спаць, прачнуцца. Абудзілася Вера ад лёгкага стуку ў акно. Паслядовіч. Узяўся [Міхалка] за ключ. Павярнуў раз і абамлеў: ключ.. так загрымеў, што напэўна ўсе абудзіліся. Колас.
2.перан. Перастаць быць спакойным, напоўніцца чым-н. Барсукова Гара, дзе вызначана было чатырыста пнёў лесу на школу, маўклівая і па-зімоваму сумная, аднае раніцы абудзілася вясёлым гоманам. Крапіва.
// Вярнуцца да жыцця, дзейнасці, аднавіць жыццёвыя працэсы. Прырода абудзілася да новага жыцця. Мурашка.
3.перан. Узнікнуць, выявіцца (пра пачуцці, уласцівасці, якасці). — От, паненачка, пабраліся б вы з панічом, далібог, — з жарам і зусім іншым тонам прамовіла бабка, і ў ёй адразу абудзілася жанчына-свацця. Колас. [ІванІ спазнаў ужо прыхільную лагоднасць.. [Джулінай] душы, да якой міжвольна памкнуўся і сам, і ў ім абудзілася даўно ўжо не адчуваная патрэба ў шчырасці. Быкаў.
4.перан. Ачнуцца. Сход абудзіўся ад маўчанкі і ўспыхнуў смехам. Пестрак.
@абудзіць, абуджу, абудзіш, абудзіць; зак., каго-што. 1. Перарваць, перапыніць чый-н. сон; прымусіць ачнуцца; разбудзіць. Зосю абудзіў рык прыгнаных на ранкі кароў і прарэзлівыя гукі пастуховай трубы. Гартны. Вось і агністае убранне Скідае лес сярод балот. Пара! І крыкам на світанні Ён [жораў] абудзіў увесь свой род. Кірэенка.
2.перан. Парушыць спакой, напоўніць гукамі, галасамі і пад. Людзі, высыпаўшы з душнага памяшкання, ажывіліся, абудзілі вуліцу смехам і гоманам. Дуброўскі.
// Вывесці са стану спакою, вярнуць да жыцця, дзейнасці. Любіць песняю дзяўчына З нашым садам прывітацца, Абудзіць спакой птушыны, З салаўямі паспрачацца. А.Астапенка.
3.перан. Выклікаць, выявіць якія-н. пачуцці, уласцівасці, якасці. Абудзіць дзіцячую фантазію. Абудзіць творчую думку народа. □ Сваё галоўнае назначэнне, як настаўніка, Лабановіч вызначаў так: абудзіць у вучнях і выклікаць да дзеяння крытычны розум, каб да кожнай з'явы і факта яны падыходзілі з пытаннямі — як выніклі? у чым іх прычыны? Колас. Слова здольна суцешыць гора, выклікаць весялосць, натхніць на подзвіг, спыніць злы намер, абудзіць да дзеяння цэлыя народы. Юрэвіч.
@абуза, -ы, ж. Непрыемныя абавязкі, лішні клопат, турбота. [Тхорык:] — Дырэктар так і сказаў: конь нам цяпер — абуза, толькі лішні перавод фуражу. Кулакоўскі.
@абулія, -і, ж. Спец. Расслабленне ці страта волі, выкліканыя хваробай; бязволле.
@абумовіць, -моўлю, -мовіш, -мовіць; зак., што. 1. Абмежаваць што-н. пэўнымі ўмовамі, дагаворамі; агаварыць.
2. Выклікаць сабой што-н., з'явіцца прычынай, матывам для ўзнікнення чаго-н. Новы, глыбока рэвалюцыйны змест паэзіі Пестрака абумовіў новыя формы паэтычнага выяўлення. Хромчанка.
// Зрабіць магчымым што-н., будучы неабходнай умовай яго існавання. Эпоха, што нарадзіла і абумовіла творчасць Купалы, характарызуецца падзеямі выключнай гістарычнай важнасці. Івашын.
@абумоўленасць, -і, ж. Залежнасць ад пэўных умоў, акалічнасцей. Узаемасувязь і абумоўленасць рэчаў.
@абумоўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абумовіць.
@абумоўлівацца, -аецца; незак. Зал. да абумоўліваць.
@абумоўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абумовіць.
@абуральны, -ая, -ае. Які выклікае гнеў, абурэнне, незадавальненне. Абуральны ўчынак.
@абуранасць, -і, ж. Стан абуранага1. Хлопец мімаволі сціснуў аўтамат і змер[а]ў Грэчку бязлітаснымі блакітнымі вачыма, якія гарэлі ад гневу і абуранасці. Мележ.
@абураны/11, -ая, -ае. Дзепрым. зал. пр. ад абурыць.
@абураны/22, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абурыць.
@абурацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абурыцца. Пісар чытаў і разам з князем абураўся супраць кадэтаў, сурова хмурыўся і сярдзіта ківаў галавою. Колас. [Валя] хоць маўчыць, але слухае ўсё ўважліва, убірае сэрцам і ўсё больш абураецца ўчынкамі “камітэтчыкаў”. Мележ.
@абураць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абурыць. Тады.. [Якім] пакорна рабіў усё, што ні скажа Рыгорка, хаця іншы раз брыгадзірава несправядлівасць да людзей вельмі абурала яго. Дуброўскі.
@абурвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абурыцца.
2.Зал. да абурваць.
@абурваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абурыць.
@абурыцца/1, -руся, -рышся, -рыцца; зак. Стаць абураным; разгневацца. [Раман] нёс у кішэні паперку на атрыманне саломы і загадзя ведаў, як абурыцца цешча, што не выпрасіў сена. Чарнышэвіч.
@абурыцца/2, -рыцца; зак. Разм. Абрушыцца, абваліцца. Сцяна абурылася. □ Высокі, дужы ў плячах,.. [Міхалка], як бы наўмысля, падпёр плячыма Сузонаву хату, каб яна не абурылася. Галавач.
@абурыць/1, -ру, -рыпі, -рыць; зак., каго-што. Давесці да абурэння; выклікаць незадавальненне, гнеў. Аднойчы.. [Карніцкага] асабліва абурыла работа Кандрата Сенькі, якому ён даручыў устаноўку слупоў для электралініі. Паслядовіч.
@абурыць/2, -ру, -рыш, -рыць; зак., што. Разм. Абваліць, абрушыць. Абурыць склеп.
@абурэнне, -я, н. Вельмі моцнае незадавальненне, гнеў. Поўныя гневу і абурэння, яны[творы] былі накіраваны супраць несправядлівасці самадзяржаўна-памешчыцкага ладу. Казека. [Віка].. не цярпела інтэнданта; але па строгаму абавязку не магла выказаць свайго абурэння. Вітка.
@абутак, -тку, м. Вырабы са скуры або з іншых матэрыялаў, прызначаныя для нашэння на нагах. Вытворчасць абутку. Скураны абутак. Мадэльны абутак. □ Каля рэчкі дзяўчаты бегалі.. босыя, каб не замачыць у расе абутак. Кулакоўскі. Яны некуды спяшаліся, гэтыя людзі ў нязвыклым адзенні, у нязвыклым для Міколкі абутку. Лынькоў.
@абутковы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абутку. Абутковая прамысловасць. Абутковы магазін.
@абутнік, -а, м. Той, хто працуе ў абутковай прамысловасці. Нясуць працоўныя рапарты Першамаю.. стваральнікі новых станкоў і машын, абутнікі, швейнікі, харчавікі. “Звязда”.
@абутніца, -ы, ж. Жан. да абутнік.
@абуты, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абуць.
2.у знач. прым. Які мае абутак на нагах. Кахаю.. у хустцы і ў косах, У завею і летні гром, Кахаю абутую й босую, З кнігамі і з сярпом. Караткевіч.
@абух, -а. м. 1. Тупая патоўшчаная частка вострай прылады (звычайна сякеры), процілеглая лязу. З глыбіні бору пачуліся глухія ўдары абуха. Якімовіч.
2.Лаянк. Дурань. — Ведаеш, што такое Кашын? — спытаўся Міхал замест адказу. — Абух, які верыць аднаму сабе, а ўсіх астатніх падазрае ў нечым. Карпаў.
◊ Падвесці (падводзіць) пад абухгл. падвесці. Тупы як абухгл. тупы. Як (нібы, быццам) абухом па галаве — уразіць раптоўнай непрыемнай весткай.
@абуцца, абуюся, абуешся, абуецца; зак. 1. Надзець сабе на ногі абутак. [Бацька] паволі злез з палатак, запаліў лямпачку, абуўся і, уздзеўшы кажушок, пайшоў з ліхтаром у гумно. Чорны.
2. Забяспечыць сябе абуткам. Абуцца на зіму. Сям'я абулася на цэлы год.
@абуць, абую, абуеш, абуе; зак., каго-што. 1. Надзець сабе ці каму-н. на ногі абутак. Абуць дзіця. □ Стаіць [яблыня] падобна да тае Дзяўчынкі невялічкай, Што ножкі босыя свае Абула ў чаравічкі. Лужанін.
2. Забяспечыць абуткам. Беглі дні. Кончылася вайна. Хлопцаў адзелі і абулі. Асіпенка.
◊ Абуць у лапці — а) абхітраваць, абмануць. Каза, а не дзеўка — адно вока таўчэ, а другое меле. І пароды хітрай. Ураз у лапці абуе. М.Ткачоў; б) давесці да беднасці. Гулі ў лапці абулі. Прыказка.
@абучаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абучыць.
2.у знач. прым. Які атрымаў пэўныя веды, навыкі. Абучаны салдат.
@абучацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Праходзіць ваенную падрыхтоўку.
@абучаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго. Праводзіць ваенную падрыхтоўку. Абучаць салдатаў.
@абучыцца, -учуся, -учышся, -учыцца. Зак. да абучацца.
@абучыць, -учу, -учыш, -учыць. Зак. да абучаць.
@абучэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абучаць — абучыць і абучацца — абучыцца.
@абушок, -шка, м. Ручны інструмент для адколвання пластоў ломкіх горных парод.
@абуяць, -яе; зак., каго-што. Ахапіць, апанаваць з нястрымнай сілай (пра пачуцці). Чачыка абуяла злосць, і ён нервова закратаў рукой, аж заскакалі лейцы. Пташнікаў. Помню, абуяла мяне радасць, што вось, не думаўшы, не гадаўшы, трапіў я, крыварукі, на вайну... Гарэцкі.
@абфутраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абфутраваць.
@абфутраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. 1. Абшыць футравінай што-н. для ацяплення. Абфутраваць дзверы. 2.Спец. Абкласці футроўкай унутраныя сценкі металургічнай печы, топкі і пад.
@абфутроўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абфутраваць.
@абхадзіць, -хаджу, -ходзіш, -ходзіць; зак., што. Ходзячы, пабыць у многіх месцах, абысці ўдоўж і ўпоперак што-н. [Маці:] — Бачыш, мая дачушка! Ты адтаптала ногі, Ты абхадзіла дарогі. Глебка. За некалькі дзён абхадзіў [Лабановіч] усе ваколіцы, агледзеў дарогі і новыя мясціны, бо ў гэтым знаёмстве ёсць заўсёды нешта свежае і цікавае. Колас.
@абхаз гл. абхазы.
@абхазка гл. абхазы.
@абхазскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да абхазаў.
@абхазы, -аў; адз.абхаз, -за, м.;абхазка, -і, ДМ -зцы; мн. абхазкі, -зак; ж. Народ, які складае карэннае насельніцтва Абхазскай АССР.
@абхапіцца, -хопіцца; зак. Абхапіць, абняць адзін аднаго. — Хлопцы, ды гэта ж Цярэшка, мой сын, матрос з Чорнага мора! — І яны абхапіліся, трэслі адзін аднаго за плечы, грукалі кулакамі адзін аднаго па спінах. Лупсякоў.
@абхапіць, -хаплю, -хопіш, -хопіць; зак., каго-што. 1. Абняць (рукамі, нагамі, лапамі). Адзін з мужчын, той, што вынес з агню жанчыну, абхапіў Ягора за шыю і шчыра, па-брацку, пацалаваў. Кавалёў. Таццянка кінулася даганяць. Дагнала і ледзь-ледзь абхапіла рукамі, такі вялікі быў мяч. Юрэвіч. Мядзведзь, выбіўшы з рук аслупянелага Радзівіла стрэльбу, абхапіў лапамі князя, патрос, як грушу, і кінуў на зямлю. Гурскі.
2.перан. Акружыць з усіх бакоў (пра холад, цемру, полымя і пад.). Віця скінуў паліто. Мароз адразу ж абхапіў цела ледзянымі абцугамі. Корзун. Сіняе полымя спачатку нясмела лізнула браню, затым скочыла ўгору і, стаўшы чырвоным, абхапіла ўсю танкетку. Чыгрынаў.
3.перан. Зразумець, засвоіць што-н. [Ліда:]— Вы адразу ўсё жыццё хочаце абхапіць, каб ведаць яго. Галавач.
4. Зрабіць абход праціўніка з флангаў з мэтай нападу; акружыць. [Сярго:] Рашуча наступаць уздоўж ракі І горад абхапіць кальцом. Глебка. [Разведчык:] — Немцы прарваліся на поўдні ад Чырвонай Нівы. Каля двух батальёнаў. Імкнуцца абхапіць нас. М.Ткачоў.
@абхарашыцца, -рашуся, -рошышся, -рошыцца; зак. Агледзецца, прывесці сябе ў належны парадак. Якуш пазаціраў сляды, абхарашыўся сам і глыбей закапаўся ў сена. Скрыган.
@абхарашыць, -рашу, -рошыш, -рошыць; зак., каго-што. Прыдаць каму-, чаму-н. належны выгляд, упрыгожыць; паправіць.
@абхаркаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Разм. Харкаючы, апляваць.
@абхаркваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абхаркаць.
@абхарошваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абхарашыць.
@абхвастаць, -хвашчу, -хвошчаш, -хвошча; зак., што. Б'ючы па чым-н. пугай, дубцом, прымусіць апасці, адваліцца. Абхвастаць пугай лісце з куста.
@абхват, -у, М -хваце. м. Даўжыня па акружнасці, роўная адлегласці ад кончыкаў пальцаў адной рукі да кончыкаў пальцаў другой, калі абхапіць распасцёртымі рукамі што-н. Непадалёку ад хаты, пры самым плоце, расла ў два абхваты ліпа. Сабаленка.
// Таўшчыня чаго-н., якая вымяраецца па акружнасці. Вышыня баабаба дасягае 25 м, а ствол да 45 м у абхваце.
@абхватваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абхваціць. [Аўгіня] абхватвае.. [Мартына] рукамі за шыю, прынікае да яго твару. Колас.
@абхваціць, -хвачу, -хваціш, -хваціць; зак., каго-што. Тое, што і абхапіць.
@абхвачаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абхваціць.
@абхвостваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абхвастаць.
@абхінацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абхінуцца.
2.Зал. да абхінаць.
@абхінаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абхінуць.
@абхінуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абхінуць.
@абхінуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. Тое, што і ахінуцца.
@абхінуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Тое, што і ахінуць.
@абхітраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., каго-што. Тое, што і абхітрыць.
@абхітрыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., каго-што. Перамагчы каго-н. хітрасцю, перахітрыць. [Рыбак] усё думаў, прыкідваў: і так і гэтак, каб як абхітрыць паліцыю, выкруціцца або хоць адцягнуць кару. Быкаў.
@абход, -у, М -дзе, м. 1.Дзеянне паводле дзеясл. абысці (у 4 знач.).
2. Месца, шлях, па якім можна абысці што-н.
3. Участак лесу (адзін або некалькі кварталаў), які даглядаецца, абслугоўваецца адным лесніком. Парубка ў абходзе. □ Дружбакам любыя з дому рэчы Падару, жадаючы дабра, А бярозку у абходзе ссекчы Не пасмее ні дружбак, ні брат. Непачаловіч.
// Мясціны, якія знаходзяцца пад наглядам каго-н. і кантралююцца з пэўнай мэтай. Напярэдадні ад'езду пайшоў Лабановіч у лес, каб апошні раз агледзець свае грыбныя абходы і развітацца з імі. Колас. А раніцою ўжо ўраднік з аднаго патруля рапартаваў спраўніку, што ў раёне яго абходу выкрыта і задрана падпольная друкарня. Мурашка.
@абходжаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абхадзіць.
2.у знач. прым. Дагледжаны. Абходжаны конь. Абходжаны сад.
@абходжваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго. Паддобрываючыся да каго-н., імкнуцца пераканаць у чым-н., схіліць да чаго-н. (на што-н.).
@абходзіцца, -ходжуся, -ходзішся, -ходзіцца; незак. Тое, што і абыходзіцца.
@абходзіць, -ходжу, -ходзіш, -ходзіць; незак. Тое, што і абыходзіць.
@абходны, -ая, -ае.
1. Такі, па якім абходзяць што-н.; кружны (пра шлях). З поля дамоў Зося таксама праехала абходнаю пагоннаю сцежкаю, каб абмінуць Васілёву хату. Гартны.
// перан. Не просты, звязаны з хітрыкамі, падманам (пра дзеянні, паводзіны каго-н.). Хто ж будзе займацца тымі, якія ўсякімі абходнымі лісінымі сцежкамі ідуць у навуку? “ЛІМ”.
2. Звязаны з абходам, акружэннем ворага. Абходны манеўр. Абходны марш. Абходная калона. ○ Абходны лістгл. ліст2.
@абходчык, -а, м. Рабочы, які даглядае ўчастак дарогі. Пуцявы абходчык. □ Абходчык я дарожны, Люблю людзей і свет І на дарозе кожны Чытаць умею след. Непачаловіч.
@абхоплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абхапіць.
@абхопліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абхапіць.
@абцалаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абцалаваць.
@абцалаваць, -лую, -луеш, -луе; зак., каго- што. Пацалаваць усіх, кожнага; усё, многае. Абніме [Алеся], пацалуе [сына] у лобік, у шчочкі, абцалуе мяккія, такія дарагія ручкі. Скрыган.
@абцас, -а, м. Цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой; каблук. Алёша стукнуў абцасам аб падлогу, каб бот налез, падцягнуў халявы, выпрастаўся і спакойна пацвердзіў: “Сказаў не пайду — не пайду!” Шамякін.
◊ (Быцьу каго,трымацькаго) пад абцасам — быць, трымаць у падпарадкаванні.
@абцасавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абцаса. Абцасавы цвік.
@абцерабіцца, -цераблюся, -цярэбішся, -цярэбіцца; зак. Тое, што і ацерабіцца.
@абцерабіць, -цераблю, - цярэбіш, -цярэбіць; зак., што. 1. Ачысціць ад галля, бацвіння, лісця і пад. Урэшце, спусціўшы апошняе дрэва на дзялянцы, мы абцерабілі яго і выбраліся на слаба ўезджаную дарогу. Савіцкі.
// Абсячы, абрэзаць галлё, бацвінне, лісце і пад. Абцерабіць галлё на дрэве. 2.Разм. Аб'есці. Падрос козлік і вельмі ж развалачыўся. Панадзіўся ў Піліпавы грады і ўсе капусныя высадкі абцерабіў. Брыль.
@абцерусіць, -церушу, -цярусіш, -цярусіць; зак., што. Цярусячы, абсыпаць. Скалануў [Мірон] бярозку — абцерусіў усяго сябе. Кудравец.
@абцерушыцца, -церушуся, -цярушышся, -цярушыцца; зак. Абтрэсціся, абабіцца (ад снегу, пылу і пад.).
@абцерушыць, -церушу, -цярушыш, -цярушыць; зак., што. 1. Абтрэсці, абабіць (снег, пыл і пад.) з чаго-н. Мацей Кулеш.. ля парога абцерушыў з шапкі і з каўняра мокры снег. Шамякін. Хлопцы падняліся бледныя, разгубленыя, моўчкі абцерушылі пясок са штаноў і кашуляў і гэтак жа моўчкі рушылі далей. Якімовіч.
2. Паняўшы, аддзяліць (пра зерне, колас). [Пятро] працягнуў руку, сарваў пару каласоў і, абцерушыўшы іх, пяшчотна перасыпаў буйныя залатыя зерні. Шамякін.
@абцерці, абатру, абатрэш, абатрэ; абатром, абатраце, абатруць; заг. абатры; пр. абцёр, -церла; зак., каго-што. 1. Выціраючы, зрабіць сухім, чыстым. Узяўшы яблык, Марына абцерла яго ражком хусткі і пачала есці. Кавалёў. Стары паклаў жалеза і абцёр аб [ф]артух рукі. Чорны. Некалькі баравікоў упала з кошыка. [Міколка] падняў іх, старанна абцёр ад пылу, палажыў назад. Лынькоў.
// Выціраючы, сцерці што-н. Яўхім абцёр рукавом пот на лбе і акінуў позіркам двор, шукаючы ценю. Пальчэўскі.
2. Зняць верхні слой чаго-н. Аб пясок абцёр іржу з яе — І падкова нібы люстраная. Непачаловіч.
@абцерціся, абатруся, абатрэшся, абатрэцца; абатромся, абатрацеся; пр. абцёрся, -церлася: заг. абатрыся; зак. 1. Абцерці сябе; выцерціся. Абцерціся ручніком. □ Потым [Пятрок] збольшага абцёрся рукавамі сарочкі і ўвайшоў у хату. Нікановіч. Трэба ж было адпачыць, абцерціся, бо на запыленых тварах блішчалі толькі вочы. Чарнышэвіч.
// Ачысціцца, выцерціся, стаць бліскучым ад частага ўжывання, трэння. Ужо абцерліся лемяхі аб жорсткую сырую зямлю і заблішчалі на сонцы. Галавач. 2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцерціся ад частага ўжывання, нашэння, трэння. Фарба на шафе абцерлася. □ Калі [Сідар] узяў вугаль у пальцы, убачыў, што ён зусім ужо абцёрся, пальцы ў сажу не мажуцца. Галавач.
3.перан. Разм. Засвоіць манеры, набыць звычкі, прынятыя ў калектыве, асяроддзі. Цяжка было ў школе, пакуль збольшага абцёрся. Таўлай. Нібыта Гарбачэня, няўжо ж, — прыглядаючыся, гаварыў пастух. — А божачка! Што значыць чалавек пабыў сярод людзей, як абцёрся — не пазнаць. Гурскі.
@абцёрты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абцерці.
@абцінак, -нка, м. Адсечаная частка чаго-н. (бервяна, дрэва і пад.). Абцінак жардзіны. // Тое, ад чаго адсечана якая-н. частка. Ад дрэва астаўся адзін абцінак.
@абцінаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абцяць.
@абціранне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абціраць — абцерці і абцірацца — абцерціся.
2. Лячэбна-прафілактычная працэдура, пры якой цела абціраецца тканінай, змочанай у якую-н. вадкасць, а потым расціраецца да пачырванення скуры. Абціранне пасля зарадкі.
@абцірацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абцерціся.
2.Зал. да абціраць.
@абціраць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абцерці.
◊ Абціраць вуглы — туляцца, бадзяцца без пэўнай мэты.
@абцірачны, -ая, -ае. Спец. Прызначаны для абціркі (у 2 знач.). Абцірачны матэрыял.
@абцірка, -і, ДМ -рцы, ж. Разм. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абціраць — абцерці.
2. Тое, чым абціраюць што-н.
@абціскальны, -ая, -ае. Спец. Прызначаны, служыць для абціскання. Абціскальны стан.
@абцісканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абціскаць — абціснуць.
@абціскацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абціснуцца.
2.Зал. да абціскаць.
@абціскаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абціснуць.
@абціскач, -а, м. Спец. Прыстасаванне для сціскання, абціскання чаго-н.
@абціскны, -ая, -ое. Тое, што і абціскальны.
@абціснуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абціснуць (у 2 знач.).
@абціснуцца, -нецца; зак. Стаць абціснутым; прымяцца.
@абціснуць, -ну, -неш, -не; зак., што. 1. Сціснуць з усіх бакоў, каб выціснуць вільгаць, ушчыльніць. Злосны на ўсіх на свеце, Суконка абціснуў далонямі штаны, каб з іх сцякла вада, выкруціў анучы і ўсцягнуў боты. Паслядовіч.
2. Прымяць. Абціснуць салому.
@абціхаць, -ае. Незак. да абціхнуць.
@абціхнуць, -не; пр. абціх; -ла; зак. Разм. 1. Паслабець у дзеянні, сіле (пра стыхійныя з'явы). Гром абціх. Мяцеліца абціхла. 2. Стаць цішэйшым; паслабець (пра гукі, шум, боль і пад.). Страляніна абціхла. // перан. Трохі супакоіцца; улегчыся. Аднак, калі трохі абціхла шуміха вакол гэтай справы, Таня і Вера наладзілі сістэматычную перапіску з Надзяй. Машара.
@абцугі, -оў; адз. няма. Металічны інструмент, які выкарыстоўваецца ў кавальскай справе для захоплівання і заціскання жалеза. Юнак выхапіў абцугамі цяжкі кавалак распаленага жалеза, кінуў яго на кавадла. Гамолка.
// перан. Тое, што скоўвае, заціскае развіццё чаго-н. Горад паказан у абцугах крызісу, у пакутах беспрацоўя і ў барацьбе за дыктатуру працы. У.Калеснік.
// перан. Акружэнне, ахоп праціўніка з двух бакоў.
◊ Трапіць у абцугігл. трапіць. Узяць у абцугігл. узяць.
[Польск. obcegi з ням. Zange.]
@абцягванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абцягваць — абцягнуць.
@абцягвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абцягнуцца.
2.Зал. да абцягваць.
@абцягваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абцягнуць.
@абцягнены, -ая, -ае. Тое, што і абцягнуты.
@абцягнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абцягнуць.
@абцягнуцца, -цягнецца; зак. 1. Апусціцца, абвіснуць пад цяжарам чаго-н. Вяроўка абцягнулася. 2. Паправіць на сабе адзенне. Шэмет моўчкі ўстаў, абцягнуўся, абтрапаўся і зрабіў крок наперад. Лобан.
@абцягнуць, -цягну, -цягнеш, -цягне; зак., што. 1. Паправіць, прывесці ў парадак адзенне і пад., пацягнуўшы ўніз. [Жэнька] глянула з замілаваннем на сваю ляльку Ганульку, якая спала побач з ёю, абцягнула на ёй сукенку. Крапіва.
2. Туга нацягнуўшы, абшыць, абабіць што-н. тканінай і пад. Абцягнуць скурай крэсла. 3. Апусціць, адцягнуць. Бялізна абцягнула вяроўку. 4. Абвесці што-н. чым-н.; абгарадзіць. Абцягнуць агарод дротам.
@абцяжаранасць, -і, ж. Стан абцяжаранага.
@абцяжараны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абцяжарыць.
@абцяжарванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абцяжарваць — абцяжарыць.
@абцяжарвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абцяжарыцца.
2.Зал. да абцяжарваць.
@абцяжарваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абцяжарыць.
@абцяжарыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. 1. Зрабіцца цяжкім, вагавітым.
2.перан. Узяць на сябе многа клопату, цяжкасцей.
@абцяжарыць, -ру, -рыш, -рыць; заг. абцяжар; зак., каго-што. 1. Зрабіць цяжкім, вагавітым. Наліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні. Панчанка.
// Выклікаць адчуванне стомленасці. Нават зморанасць, якая абцяжарыла ногі і рукі, была прыемнай. Мележ.
2.перан. Нарабіць многа клопату, непрыемнасці, цяжкасцей. Сотнікаў адчуваў, як проста было ператварыцца з напарніка ў абузу, і найбольш асцерагаўся менавіта таго, хоць і ведаў, што калі здарыцца найгоршае выйсце для сябе знойдзе сам, не абцяжарыць нікога. Быкаў.
@абцяжачны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абцяжкі, служыць для абцяжкі. Абцяжачная тканіна.
@абцяжка, -і, ДМ -жцы, ж. Тое, чым абцягнула што-н. Крэслы са скураной абцяжкай.
@абцяжны, -ая, -ое. Які прызначаны, служыць для абцягвання. Абцяжная машына.
@абцякальнасць, -і, ж. Уласцівасць абцякальнага. Абцякальнасць формы.
@абцякальнік, -а, м. Спец. Прыстасаванне, якое змяншае супраціўленне паветра пры руху.
@абцякальны, -ая, -ае.
1. З вонкавымі абрысамі, што забяспечваюць пры руху найменшае супраціўленне паветра. Абцякальная форма. 2.перан. Кніжн. Які абыходзіць спрэчныя пытанні. Абцякальны адказ.
@абцяканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абцякаць — абцячы.
@абцякаць, -ае; незак., што. 1. Агінаць, абыходзіць што-н. у сваім цячэнні. Вада з абодвух бакоў абцякала камень. □ Моцны вецер б'е ў твар, з сілай абцякае цела. Шынклер.
// Абходзіць, аб'язджаць, абмінаючы каго-, што-н. Абцякаючы фурманкі, статак авечак імчаўся па дарозе. 2.Разм. Сцякаць з чаго-н. мокрага (пра вадкасць). З бялізны абцякала вада.
@абцярпецца, -цярплюся, -церпішся, -церпіцца; зак. Разм. Звыкнуцца з чым-н. непрыемным, з якімі-н. непаладкамі. Пад канец другога тыдня астрожная адзінота і нуда сталі менш мучыць Максіма. Ён абцярпеўся і пачаў крыху прывыкаць да ўсяго гэтага. Машара.
@абцярэблены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абцерабіць.
@абцярэбліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абцярэбліваць — абцерабіць.
@абцярэблівацца, -аецца; незак. Зал. да абцярэбліваць.
@абцярэбліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абцерабіць.
@абцяты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абцяць.
@абцяць, абатну, абатнеш, абатне; абатнём, абатняце; заг. абатні; зак., каго-што. Абсячы канцы чаго-н., верхавіну дрэва і пад.
// перан. Раптоўна спыніць якое-н. дзеянне.
@абцячы, -цячэ. Зак. да абцякаць.
@абчапіцца, -чаплюся, -чэпішся, -чэпіцца; зак. Тое, што і абчапляцца.
@абчапіць, -чаплю, -чэпіш, -чэпіць; зак., каго-што. 1. Тое, што і абчапляць.
2. Акружыць. [Немцы] усю вёску абчапілі. Місько.
3. Абняць. Раптам.. [Кастуся] хтосьці абчапіў рукамі. Прокша.
@абчапляны, -ая, -ае. Дзеепрым. гал. пр. ад абчапляць.
@абчапляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак. Абчапляць сябе чым-н. з усіх бакоў. Між імі [бочкамі] павукі пазвівалі сабе гнёзды, і нельга было зайсці ў камору, каб не абчапляцца павуціннем. Сачанка.
@абчапляць, -яю, -яеш, -яе; зак., каго-што. Абвешаць чым-н. каго-, што-н.
@абчарціць, -чарчу, -чэрціш, -чэрціць; зак. Абвесці лініяй, рыскай што-н.
@абчасаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абчасаць.
@абчасацца, -чэшацца; зак. Стаць роўным, гладкім ад часання.
@абчасаць, -чашу, -чэшаш, -чэша; зак., што. Чэшучы сякерай, цяслою, зрабіць што-н. роўным, гладкім. Абчасаць бервяно. □ Мала таго, [дзед] нават памог змайстраваць [калоды]: дзе трэба, абчасаў сякерай, пагабляваў, вычысціў круглай стамескай дупло... Рылько.
// Аддзяліць што-н. ад чаго-н. чэшучы. Лявон нагнуўся, абчасаў каля пня кару. Ядвігін Ш. / у перан. ужыв. — Нас тут [у астрозе] так прапясочылі і абчасалі, такую палітграмату далі, што ні адзін універсітэт не дакажа. Машара.
@абчахлы, -ая, -ае. Тое, што і ачахлы.
@абчахнуць, -не; пр. абчах, -хла; зак. Тое, што і ачахнуць.
@абчысціцца, -чышчуся, -чысцішся, -чысціцца; зак. Пазбавіцца ад бруду, пылу і пад. на сваім адзенні, абутку; зрабіцца чыстым.
// Пазбавіцца ад налёту на паверхні чаго-н. (пра што-н. металічнае). За гэтыя дні ў вёсцы абчысціліся ад зімовай іржы ўсе плугі ды бароны аб сырую зямлю. Чорны.
@абчысціць, -чышчу, чысціш, чысціць; зак., каго-што. 1. Вызваліць ад бруду, пылу і пад.; зрабіць чыстым. Абчысціць паліто ад снегу. // Пазбавіць ад налёту паверхню чаго-н.
// Зняць лушпіны, скурку і пад.; абабраць, аблузаць.
2.перан. Разм. Абакрасці, абабраць, абрабаваць. Пакуль ён [Паліводскі] ляжаў ледзьве жывы ў балоце, нехта абчысціў яго пазухі і кішэні. Чорны.
@абчышчацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абчысціцца.
2.Зал. да абчышчаць.
@абчышчаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абчысціць.
@абчэплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абчапляць. Старац сівы, як голуб, абчэплены торбамі і з кіем у руках, сядзіць на лаве. Купала.
@абчэплівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абчапляцца, абчапіцца.
2.Зал. да абчэпліваць.
@абчэпліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абчапляць, абчапіць.
@абчэсванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абчэсваць — абчасаць.
@абчэсвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абчасацца.
2.Зал. да абчэсваць.
@абчэсваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абчасаць.
@абшалёўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абшалёўваць — абшаляваць.
@абшалёўвацца, -аецца; незак. Зал. да абшалёўваць.
@абшалёўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абшаляваць.
@абшалёўка, -і, ДМ -лёўцы; Р мн. -лёвак, ж. Тое, што і шалёўка.
@абшаляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абшаляваць.
@абшаляваць, -люю, -люеш, -люе; зак., што. Абабіць, абшыць што-н. шалёўкай. Змайстраваў [Клім] аканіцы, а вуглы, акуратна абрэзаўшы, абшаляваў. Шахавец.
@абшар, -у, м. Неабсяжная прастора, разлегласць. А мароз трашчыць сіберны, Пухам крые, пухам сцеле Увесь абшар зямлі нязмерны, Нібы мяккую пасцелю. Гурло. Ад белай пены.. мора здавалася бяскрайнім зімовым абшарам, на якім лютуе завіруха, варочаючы і рассыпаючы высокія снежныя сувеі. Дуброўскі.
// Участак вялікіх памераў. Абшары балот. □ І што за Ліпава такое? А гэта — поле маладое Сярод лясоў, як скінуць вокам; На тым абшары, на шырокім, Раскошна нівы красавалі. Колас. [Алёша] глядзеў на поле ў залатых хвалях паспелага жыта ці пшаніцы і адчуваў сябе гаспадаром усяго гэтага абшару. Шамякін.
@абшарваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абшарыць.
@абшарнік, -а, м. Уладальнік вялікіх абшараў зямлі; памешчык. [Юліян Козіч] пачаў расказваць, які ладны кавалак зямлі адрэзалі яму ад масіваў былога абшарніка Ёдкі. Бялевіч.
@абшарніцкі, -ая, -ае. Які належыць абшарніку, мае дачыненне да абшарніка. [Паддубны:]— З дымам пажараў пускаюць паўстанцы абшарніцкія маёнткі. Пестрак.
@абшарпанец, -нца, м. Разм. Той, хто ходзіць у падраным, абшарпаным адзенні. Рэшта былі нейкія незнаёмыя і падазроныя абшарпанцы з тварамі настолькі ж смешнымі, наколькі сур'ёзнымі. Зарэцкі.
@абшарпаны, -ая, -ае. Разм. 1.Дзеепрым. зал. пр. ад абшарпаць.
2.у знач. прым. Падраны, зношаны, абадраны, абабіты. Апрануўся Апенька якраз як на паляванне: на ім былі мышынага колеру штаны.., абшарпаная скураная тужурка, а на нагах гумавыя боты. Навуменка. Стомленая і запыленая за дарогу, Галіна паставіла сярод двара свой абшарпаны студэнцкі чамадан і зморана села ля яго. Краўчанка.
// Адзеты ў падранае, паношанае адзенне, у рызманы. Толькі позняй раніцай, калі людзі ўжо даўно паснедалі, чатыры незвычайныя падарожнікі, абшарпаныя і галодныя, дабраліся да горада. Няхай. Афіцэр падазрона і з непаразуменнем паглядаў на абшарпанага маладога чалавека. Чорны.
@абшарпацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знасіцца, падрацца (пра адзенне). Паліто абшарпалася. 2. Абнасіцца, абадрацца (пра чалавека).
@абшарпаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Падраць, носячы; абнасіць (пра адзенне). Абшарпаць падол. // Паабдзіраць, падрапаць што-н. пры неасцярожным працяглым карыстанні. [Аляксей Сцяпанавіч:] — Калоціцца.. [Тарлецкі] над.. [вудзільнамі], як маці над сваім першым дзіцем. Хаця каб не абшарпаць таго лаку, не абламаць канцы. Паслядовіч.
@абшарына, -ы, ж. Разм. Тое, што і абшар. Кароткі зычны залп ускалыхнуў абшарыну. Нікановіч.
@абшарыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., каго-што. Разм. Вельмі ўважліва, дапытліва агледзець, абмацаць, абшукаць. Абшарыць кішэні. □ З'явіліся паліцэйскія і далажылі, што ўсё абшарылі і нічога не знайшлі. Машара. А ў хаце Гэлькі абшарылі паліцыянты ўсе закуткі, камору, вышкі, перайшлі ў варывеньку, нарэшце, у хлеў. Сташэўскі.
@абшарышча, -а, н. Тое, што і абшар. Напоены сілай абшарышчаў братніх, Падаўся зноў Нёман да мора, як ратнік. Калачынскі.
@абшастаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм., каго. 1. Усё забраць, апустошыць, абрабаваць. [Бабка:] — Сын у мяне, дзеткі, нелюдзь такі. З'ехаў з дому, пакінуў калгас, і не тое, каб мне, старой, памагаць, дык яшчэ мяне ўсю абшастаў. Скрыган.
2. Абшукаць. [Немцы] перавярнулі ўсе хаты, пуні абшасталі, стагі развярнулі, а мужчын — .. аніводнага няма. Грахоўскі.
@абшлаг, -а, м. Адварот на канцы рукава.
[Гал. opslag.]
@абшлаговы, -ая, -ае. Які мае адносіны да абшлага.
@абшмальцаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абшмальцаваць.
@абшмальцавацца, -цуюся, -цуешся, -цуецца; зак. Тое, што і зашмальцавацца.
@абшмальцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; зак., што. Тое, што і зашмальцаваць.
@абшмаргнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Аднакр. да абшморгаць.
@абшморганы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абшморгваць — абшмаргнуць.
@абшморгаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Моцна трымаючы за галінку, сцяблінку, рэзкім рухам рукі сарваць лісты.
@абшморгвацца, -аецца; незак. Зал. да. абшморгваць.
@абшморгваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абшморгаць.
@абшморгнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абшмаргнуць.
@абшмульвацца, -аецца; незак. Зал. да абшмульваць.
@абшмульваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абшмуляць.
@абшмуляны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абшмуляць.
@абшмуляць, -яю, -яеш, -яе; зак., што. 1.Разм. Дакранаючыся да паверхні чаго-н., тручыся, пашкодзіць што-н.
2. Тое, што і абмуляць.
@абшнарваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абшнарыць.
@абшнарыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., што. Разм. Пільна, уважліва абшукаць. [Тварыцкі] абшнарыў усе кусты і норы пад каменнямі. Чорны.
@абшнырыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., што. Разм. Тое, што і абшнарыць.
@абшуканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абшукаць.
@абшукаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. 1. Зрабіць вобыск дзе-н., у каго-н. [Начальнік атрада:] — Ну, хлопцы, абшукаць добра ўсе закануркі. Крапіва. За сталом сядзелі памешчык і надзьмуты палкоўнік. — Абшукаць! — быў кароткі загад. Міколку і дзеда старанна абшукалі. Лынькоў.
2. Агледзець старанна ўсё, шукаючы што-н. Было вырашана абшукаць увесь лес повідну, у выпадку варожай аблавы агню не адкрываць, а хавацца. Кулакоўскі.
@абшукванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абшукваць — абшукаць.
@абшукваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абшукаць.
@абшчапіць, -шчаплю, -шчэпіш, -шчэпіць; зак., каго-што. Разм. Абхапіць рукамі, абняць. — Прыехаў... прыехаў... — паўтарае.. [маці], але быццам яшчэ не зусім верыць гэтаму і таму не адпускае сына, абшчапіла рукамі ягоную шыю і не адпускае. Чыгрынаў.
@абшчына, -ы, ж. 1. У дакласавым і як перажытак у класавым грамадстве — форма аб'яднання людзей, якой характэрна калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, сумесная праца з ураўняльным размеркаваннем, а таксама частковае або поўнае самакіраванне. Першабытная абшчына. Сямейная абшчына. Сялянская абшчына. □ Рускія рэвалюцыянеры-дэмакраты хоць і былі сацыялістамі-утапістамі, бо марылі перайсці да сацыялізма праз сялянскую абшчыну, мінаючы капіталізм, аднак яны карэнным чынам адрозніваліся ад сацыялістаў-утапістаў Заходняй Еўропы. Ларчанка.
2. Добраахвотнае аб'яднанне для сумеснай дзейнасці; брацтва, садружнасць, арганізацыя. Раскольніцкая абшчына. Абшчына хрысціян.
@абшчыннік, -а, м. Член абшчыны.
@абшчынны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абшчыны. Абшчынная ўласнасць. Абшчыннае землекарыстанне.
@абшчыпаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абшчыпаць.
2.у знач. прым. Выскубены, вышчыпаны, абарваны, аб'едзены. Абшчыпаная курыца. Абшчыпаныя бровы.
@абшчыпаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. 1. Шчыпаючы, пазбавіць апярэння, лісця і пад.; абскубці. Абшчыпаць курыцу. Абшчыпаць куст. 2. Шчыпаючы, паабрываць (лісце, ягады, пялёсткі і пад.). Абшчыпаць пялёсткі. Абшчыпаць струкі гароху. 3. Шчыпаючы, параніць у многіх месцах. [Пеўні] абшчыпалі да крыві адзін другому грабяні. Крапіва.
@абшчыпвацца, -аецца; незак. Зал. да абшчыпваць.
@абшчыпваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абшчыпаць.
@абшывала, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж. Разм. Той, хто ўсіх абшывае; кравец. Тут, дзе бацька ягоны — вандроўны кравец, На ўсю воласць Адзін абшывала, ад Шацілак у Найду, Ад Найды ў Дварэц Пахадзіў гэтым шляхам нямала. Зарыцкі.
@абшыванка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Лодка з дошак, у адрозненне ад чаўна, які выдзёўбваецца з суцэльнага ствала дрэва. У адзін з такіх дзён я ўзяў вуды, пераплыў на абшыванцы Дняпро і па дарозе падаўся да віроў, на дальні заварот. Лупсякоў.
@абшыванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абшываць — абшыць.
@абшываны, -ая, -ае. Які мае звонку якую-н. абшыўку, абабіты чым-н.
@абшывацца, -аецца; незак. Зал. да абшываць.
@абшываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абшыць.
@абшывачны, -ая, -ае. Прызначаны для абшыўкі. Абшывачны дзюралюмін.
@абшыты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абшыць.
@абшыўка, -і, ДМ -шыўцы; Р мн. -шывак; ж. Тое, чым абшыта што-н. Футравая абшыўка. □ Як толькі вусаты ўбачыў Зосю, адразу ж забарабаніў у абшыўку машыны. Асіпенка.
@абшыць, -шыю, -шыеш, -шые; зак., каго- што, чым. 1. Прышыць (галун, футру і пад.) па краях чаго-н., аблямаваць. Абшыць паліто футрам. // Абкідаць швы ў чым-н.
2. Абабіць усю паверхню дошкамі, лістамі бляхі і пад. Рабочыя паставілі каркас, абшылі яго плітамі, накрылі дах, і праз пяць дзён на будаўнічай пляцоўцы ўжо ўзвышаўся новы прыгожы дом. “Звязда”. Сяк-так звязаць жэрдкі.. [Манг] паспеў праз тры дні, але засталося самае галоўнае: абшыць іх. Маўр.
// Нашыўшы (матэрыю, скуру і пад.), абцягнуць. Абшыць пасылку. 3. Пашыць усё неабходнае для каго-н. Трэба абмыць і абшыць сям'ю, а вечарам аж да поўначы — прасніца, пад вясну — кросны. Чарнышэвіч.
@абшэрхлы, -ая, -ае. Разм. Крыху абсохлы, зацвярдзелы (пра зямлю, гразь).
@абшэрхнуць, -ну, -неш, -не; зак. Разм. Крыху прасохнуць, абсохнуць зверху, зацвярдзець (пра зямлю, гразь).
@абшэўка, -і, ДМ -шэўцы; Р мн. -шэвак; ж. Ніжняя прышыўная частка ў адзенні, адварот.
@абы/11, злучнік. 1.умоўны. Далучае ўмоўныя даданыя сказы з дапушчальна-абмежавальным адценнем. Ужываецца пераважна ў спалучэнні з часціцай “толькі”. Пасля дажджу бывае ясна, і мокрыя плечы высахнуць адразу, абы толькі замест дажджавых кропель на чалавека не падалі кулі або каменне. Чорны. [Саша] усё будзе ведаць: мае ўчынкі, думкі, абы вярнулася наша шчасце. Шамякін.
2.мэтавы. Далучае даданыя сказы са значэннем мэты, якое ўскладняецца абмежавальна-паясняльным адценнем. [Дзямід Сыч:] — Ты зрабіўся вельмі добры, Мікалай Лявонавіч. Ты хочаш прымірыць усіх, абы ціха было. Паслядовіч. Нехта іграе на раялі, барабанячы як папала, абы мацней гуло. Скрыган.
3.часавы. Разм. Ужываецца ў складаназалежных сказах з даданымі часу, калі падзеі, пра якія гаворыцца ў галоўнай частцы, пачынаюцца адразу пасля падзей, адзначаных у даданай частцы; адпавядае злучнікам “толькі”, “як толькі”. Абы вольная хвіліна, то яе [Міхаліны] ужо ў хаце няма. Чарнышэвіч. [Юрка Пятровіч:] — Бачыце самі — абы кашляць, дык і ў плач. Брыль.
@абы/22, часціца. Надае значэнне непаўнацэннасці дзеянню, прадмету, паслабляе патрабаванні да дзеяння, прадмета. Абы сказаць. □ [Новікаў:] — Мозг не хоча адпачываць. Яму абы чым, але заняцца. М.Ткачоў. [Слімак:] — Ціхі я чалавек, непрыкметны. Мне дзень абы пражыць, і дзякуй богу. Лынькоў.
// Ужываецца ў сказах, якія выражаюць пажаданне чаго-н. [Хлапчук:] — А папу напляваць, жывыя вы ці мёртвыя. Яму абы грошы! Бажко.
◊ Абы дзень да вечарагл. дзень. Абы з рукгл. рука.
@абы-адкуль, прысл. Усё роўна адкуль.
@абывацель, -я, м. 1.Уст. Сталы жыхар якой-н. мясцовасці. Так Сяргей Пятровіч зрабіўся абывацелем горада Сярдзечанска. Сяргейчык.
2. Чалавек, які жыве дробнымі, вузкаасабістымі інтарэсамі. Ёсць ціхае шчасце абывацеля і эгаіста, калі ён плюе на ўсё на свеце, абы яму добра было. Хадкевіч. Пакутных думак чарвякі Мазгі расточваюць парой: Ды хто ж, урэшце, я такі? Ці абывацель, ці герой? Крапіва.
@абывацелька, -і, ДМ -льды; Р мн. -лек; ж. Жан. да абывацель.
@абывацельскі, -ая, -ае.
1.Уст. Які мае адносіны да абывацеля (у 1 знач.).
2. Які мае адносіны да абывацеля (у 2 знач.), характарызуецца адсутнасцю зацікаўленасці да грамадскага жыцця. [Галубовіч:] — А вось Лявонік — у ім я не ўпэўнены. Першае выпрабаванне, першая бура.. адвярнулі яго ад рэвалюцыі, ад народа, ён будзе шукаць у далейшым спакою і абывацельскага прытулку. Колас.
@абывацельшчына, -ы, ж. Адсутнасць грамадскага кругагляду, вузкасць інтарэсаў, коснасць. Трапіць у балота абывацельшчыны.
@абыграны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абыграць.
@абыграць, -аю, -аеш, -ае; зак., - каго-што. 1. Перамагчы каго-н. у гульні. Абыграць у шашкі. 2. Выкарыстаць што-н., умела дастасоўваючы да ўмоў, абставін (у сцэнічным дзеянні, літаратурным творы і пад.). Маналог.. трэба было так абыграць, каб ён не ўспрымаўся як прамова з трыбуны. “Полымя”.
// Выкарыстаць чые-н. словы (памылку) у асабістых мэтах, надаючы не ўласцівае ім значэнне. [Адольф:] Цяпер за тое, што панна Паўлінка мяне гэтак абыграла, вазьму ды паеду. Купала.
3. Наладзіць гучанне музычнага інструмента, пайграўшы на ім нейкі час. Абыграць цымбалы.
@абыгрыванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абыгрываць — абыграць (у 2, 3 знач.).
@абыгрывацца, -аецца; незак. Зал. да абыгрываць.
@абыгрываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абыграць.
@абы-дзе, прысл. Дзе ўздумаецца, дзе папала. [Аўдоцця Раманаўна:]—Вядома, сустракаюцца людзі, якія не пасаромеюцца абы-дзе кінуць акурак альбо паперку. Паслядовіч. Каму з бацькоў не прыемна, што яго дзіця.. не бадзяецца абы-дзе. Ваданосаў.
@абыдзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абысці.
@абы-калі, прысл. Усё роўна калі; ва ўсякі час, хоць калі.
@абыкласць, -і, ж. Уласцівасць абыклага. За гэтыя часы да ўсяго людзі папрывыкалі, і ўсялякая навіна скора рабілася абыкласцю. Чорны.
@абыклы, -ая, -ае. Заўсёдны, звыклы. Зноў пачаў асталёўвацца.. абыклы рух жыцця. Чорны. Ён жа [Чорны] адкладаў убок сваё, траціў час, парушаў абыклы распарадак. Лужанін.
@абы-колькі, займ. няпэўны. Усё роўна колькі; колькі можна.
@абы-куды, прысл. Куды папала, куды-небудзь. — Не бойся, — зласнавата адказаў Кушнерчык, — абы-куды не завяду! Кулакоўскі.
@абылганы, -ая, ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абылгаць.
@абылгаць, -лгу, -лжэш, -лжэ; -лжом, -лжаце, -лгуць; заг. абылжы; зак., каго. Нагаварыць на каго-н.; узвесці паклёп; абгаварыць. — Што ж ты нарабіў? — ледзь не закрычаў на мяне ўжо ў кабінеце рэдактар. — Сумленных людзей абылгаў, а сабатажнікаў узяў пад абарону. Сабаленка.
@абымшыць, -мшу, -мшыш, -мшыць; -мшыце; зак., што. Перакласці мохам бярвенні ў зрубе. Абымшыць хату. // Пазатыкаць мохам шчыліны ў сценах.
@абымшэлы, -ая, -ае. Які аброс, пакрыўся мохам. За вытаптаным выганам.. Апейку абступалі хаты — новыя, пасівелыя ўжо ад дажджу ды ветру, скрыўленыя, абымшэлыя ад даўнасці. Мележ. Сям-там пракідаліся абымшэлыя барадачы-дубы, меднастволыя, пагоністыя хвоі. Сачанка.
@абымшэць, -эе; зак. Абрасці, пакрыцца мохам.
@абыраць, -аю, -аеш, -ае; зак. Абл. Звыкнуцца з дрэннымі ўмовамі; зрабіцца абыякавым. Абыралі каторыя, машыну не даглядаюць, вучыцца не хочуць. Шынклер.
@абыржавелы, -ая, -ае. Пакрыты ржой; іржавы. Абыржавелая бляха.
@абыржавець, -ее; зак. Пакрыцца ржой.
@абысці, абыду, абыдзеш, абыдзе; пр. абышоў, -шла, шло; заг. абыдзі; зак., каго-што. 1. Рухаючыся па крузе, прайсці вакол каго-, чаго-н. Стаў клікаць Дубяга бацькоў і сям'ю. Кругом абышоў ён сялібу сваю. Ніхто не азваўся. Танк. Абыдзе Ян камень навокал, нават абмацае яго рукою і плюне. Пестрак.
// Абкружыць, абступіць. Кінь вокам на увесь абшар зямлі: Вось хату шчыльна абышлі Парканы з вострымі цвікамі. Багдановіч.
2. У ваеннай справе — зайсці ворагу з тылу або з фланга, каб акружыць яго. Па горадзе хадзілі розныя чуткі: адны казалі, што нашы войскі занялі Кенігсберг, другія, што нямецка-фашысцкія войскі абышлі Брэсцкую крэпасць, хоць гарнізон не здаўся і вядзе гераічную барацьбу. Гурскі.
3. Прайсці бокам, мінуўшы каго-, што-н.; абагнуць каго-, што-н. Абысці вёску. □ Батальён потайкам уначы абышоў Прымакі і Вепры і хаваўся ў лесе, выставіўшы варту і рассыпаўшы дазоры. Колас.
// перан. Мінуць, не закрануць каго-, што-н. [Волька:] — Людзей неяк мінае, а мяне ні адна бяда не абыдзе. Васілевіч.
// перан. Знарок пазбегнуць, не закрануць чаго-н. (у размове, апавяданні і пад.). І той выпадак недарэчны — Аб ім так прыкра ўспамінаць — Ён [Гедвіла] абышоў лагодна, “гжэчна”, Бо ж людзям трэба меру знаць. Колас.
// перан. Не палічыцца з чым-н., не прыняць пад увагу, не ўлічыць чаго-н. Абысці закон, загад.
// перан. Пакінуць без павышэння, узнагароды і пад.
4. Прайсці па ўсёй прасторы чаго-н., наведаць розныя месцы. Сёння з песняй абыду я Уваскросшую з руінаў Залатую, маладую Нашу родную краіну. Панчанка. Шмат вёсак і гаспадароў абышоў Пракоп, але прыпынку ўсё не знаходзілася. Колас.
// Падысці да кожнага па чарзе. Нецярпліва прычакаў.. [Гушка] пачатку работы і абышоў усіх рабочых, шукаючы Адася. Чорны.
// Пашырыцца, стаць усюды вядомым. Навіна абышла ўвесь раён. 5. Падмануць, ашукаць. Вер людзям, ды не будзь занадта прасцяком, Бо іншы дабрадзея носіць маску, Каб пры выпадку абысці цябе цішком... Валасевіч. Міхайлаў быў добры канцылярыст, ён умеў абысці паперкаю начальства. Шынклер.
6. Перамагчы, узяць верх; выперадзіць. Доўгі і тонкі, як вудзільна, Стась Рудніцкі рыўком абышоў Віктара, а потым і Васіля. Шашкоў.
◊ За вярсту абысці — не мець жадання сустракацца, бачыцца з кім-н.; пазбягаць каго-, чаго-н.
@абысціся, абыдуся, абыдзешся, абыдзецца; пр. абышоўся, -шлася, -шлося; заг. абыдзіся; зак. 1. Задаволіцца тым, што ёсць; знайсці выйсце са становішча, абмяжоўваючыся наяўнымі сродкамі. Ды зрабілі хлопцы з толкам, абышліся без вяроўкі: паяскі свае сабралі, у адзін усе звязалі. Дубоўка.
// Здолець пражыць без каго-, чаго-н., не выкарыстаць каго-, чаго-н. Бацька, дзед і прадзед умелі іграць на скрыпцы і былі скамарохамі для ўсяе акругі. Ніводнае вяселле без іх не абышлося. Гарэцкі.
2. Так ці інакш паставіцца да каго-, чаго-н., выявіць пэўныя адносіны. Абысціся па-людску. Ветліва абысціся. □ Тут дзед пачаў пералічаць усе здарэнні, дзе з сялянамі абышліся несправядліва. Колас.
3. Выклікаць пэўныя расходы, страты; каштаваць. Перавозка грузаў абышлася ў 50 рублёў. □ Маёрава смерць дорага абышлася немцам. Гурскі.
4. Закончыцца добра, без непрыемнасцей; уладзіцца. Андрэй быў рады, што ўсё абышлося шчасліва. Шахавец. [Шафёр:] — Добра, што ўсё так абышлося. Кулакоўскі.
◊ Абысціся ў капейку (капеечку) — дорага каштаваць.
@абыход, -у, М -дзе, м. 1. Тое, што і абход (у 1, 2 знач.).
2. Тое, што і абыходак (у 1, 3 знач.). “Спатканне” — адзін сярод тых вершаў Танка, якія, вырасшы на глебе падпольнай літаратуры і фальклору, самі ўвайшлі ў вусны мастацкі абыход працоўных былой Заходняй Беларусі. У.Калеснік.
@абыходак, -дку, м. 1. Патрэбы штодзённага жыцця. Жанкі і дзяўчаты збіраюць летам ягады і грыбы і гэтым трохі падзарабляюць на дамашні абыходак. Колас. [Федзя:] — Заўсёды нейкі грош Трэба мець на абыходак. Крапіва.
2.Разм. Неабходныя рэчы, абстаноўка. [Маці:] — Стараючыся, дык і на дзвюх дзесяцінах льга жыць. Людзі жывуць. А гэта — што папрадаём увесь абыходак свой — дык яно, жывучы, нажывецца зноў. Чорны.
3. Ужытак, карыстанне. Увесці ў навуковы абыходак невядомыя дакументы. ◊ На першы абыходак — на першую патрэбу, на першы час.
@абыходжанне, -я, н. 1. Выяўленне сваіх адносін, манера паводзін у дачыненні да каго-н. Гэта быў дробны хлапчына, заўсёды вясёлы і просты ў абыходжанні. Брыль. Кабановіч пазіраў і проста цешыўся з яго [Анцыпіка] здольнасці ў справе абыходжання з жанчынамі. Колас.
2. Уменне карыстацца чым-н. Выпрацаваць у навучэнцаў навыкі ўмелага абыходжання з прыладамі вытворчасці.
@абыходзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак. 1.Незак. да абысціся.
2.Зал. да абыходзіць (у 1 знач.).
@абыходзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. 1.Незак. да абысці.
2.перан.; каго-што і без дап. Разм. Кранаць пачуцці, турбаваць, хваляваць. Пажары, страляніна па начах у горадзе — недзе рэзалі, недзе білі, а хто каго — Лукавіцына гэта не вельмі абыходзіла. Крапіва. Пісар Дулеба хоць трохі і прыціх, але ўсё яшчэ храбрыцца. І не пісарства дорага яму — пляваць ён хоча на яго і плюе, — яму абыходзіць самы прынцып: ну, што будзе, калі гэтыя сацыялісты возьмуць верх? Колас.
@абыходлівасць, -і, ж. Уласцівасць абыходлівага.
@абыходлівы, -ая, -ае. Ветлівы, далікатны ў абыходжанні. Калі ўжо гаварыць аб ёй, дык усюды, дзе ні пабывала Марына, яна была самай абыходлівай і ласкавай сярод медсясцёр. Грамовіч. Гэта быў чалавек гадоў сарака, далікатны і абыходлівы. Колас.
@абы-хто, абы-каго, займ. няпэўны. 1. Хто-н., любы, хто папала, кожны. Быць блазнам, весяліць абы-каго, Якая невясёлая задача! Лойка.
2. (з адмоўем). Пра асобу, якая чым-н. вылучаецца сярод іншых. [Старшыня калгаса:] — А вы думаеце, ён [Антось] сам абы-хто? Першакласны музыка і цясляр першай рукі. Чарнышэвіч.
@абычай, -ю, м. Тое, што і звычай. Пераважна ў прыказках і прымаўках: Што край — то абычай. Кожны край мае свой абычай. Не пазычай: пазычай — злы абычай.
@абы-чый, абы-чыйго, займ. няпэўны. Чый-н., чый папала.
@абы-што, абы-чаго.
1.займ. няпэўны. Што-н., што папала.
2.у знач. наз. Разм. неадабр. Непатрэбшчына, абсурд, глупства. — Пакінь гаварыць абы-што! — Пятро заўсёды быў спакойны і разважлівы. Новікаў. [Антон:] — Можа я нагаварыў табе абы-чаго? Ермаловіч.
@абы-як, прысл. Як папала, неахайна; нядбала. Калі дадаць да гэтага хату, абы-як складзеную з камення.., без даху, — дык гэта і будзе ўся гаспадарка Асана. Маўр.
@абыякавасць, -і, ж. Адсутнасць цікавасці да каго-, чаго-н. Нават у найбольш слабых творах Чорнага няма іменна аднаго — абыякавасці да жыцця. Адамовіч. Не задавальняюць чытача творы, напісаныя з недаравальнай абыякавасцю да слова. Юрэвіч.
// Раўнадушнасць да навакольнага наогул. Уражлівую душу [Тапурыя] ахапіла нейкая здранцвелая абыякавасць. Самуйлёнак.
@абыякавы, -ая, -ае.
1. Які не выяўляе ніякай цікавасці да каго-, чаго-н. [Люба] глядзела ў вочы гэтаму чалавеку, абыякаваму да яе, і нават каб ён пачаў яе абсмейваць, яна б магла выпрошваць у яго рады. Чорны. Адзін толькі Янка заставаўся абыякавым у дачыненні рыбы: ён не пазнаўяшчэ асалоды ў лоўлі сеткаю-таптухаю. Колас.
// Раўнадушны да навакольнага наогул. [Мікола Пышко:] — Толькі абыякавы чалавек можа кінуць пачатую справу, не скончыўшы яе. Грахоўскі. Ні ён сам пра сябе, ні другія пра яго не маглі і не могуць сказаць, што чалавек ён абыякавы, марудны, раўнадушны. Нельга так сказаць пра Андрэя Сцяпанавіча Лазарэку. Бялевіч.
// Які выяўляе раўнадушнасць. Абыякавы выгляд. Абыякавы тон. □ Чакалі наступнага дня. Некаторыя з трывогай, — што будзе? Другія з абыякавым настроем: што будзе, то будзе. Галавач.
2. Які не выклікае да сябе цікавасці. І ўсё стала абыякава для.. [Сашы], нішто яе больш не цікавіла, не магло запаліць. Шамякін.
@абы-які, -ая, -ое, займ. няпэўны. 1. Які-небудзь, які-папала. Абы-якая замінка ці маленькая няўпраўка,.. [Уладзімір Аляксеевіч] ужо там [на полі]. Пальчэўскі.
2.Разм. Звычайны, усякі. [Тамаш:] — Раней, дык я мог і ў абы-якіх ботах зімаваць. Чорны.
@абэлтух, -а, м. Абл. лаянк. Неразумны, някемлівы чалавек. [Кандрат:] — А як гэта можна, каб такое дзіцё ішло на вайну?.. Вось яно па віне такіх абэлтухаў, як я, суткі пратырчала на дзераве. Кулакоўскі. [Мартыневіч:] — А па мне дык задавіўся б ён [Халуста] са сваёй малатарняй... [Лявон:] — Во ты дурны абэлтух! Чарнышэвіч.
@абэрак, -рка, м. Польскі народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе. У польцы і абэрку.. [Ян Янавіч] таптаўся адзін, як вучоны мядзведзь. Брыль.
[Польск. oberek.]
@абюракраціцца, -крачуся, -крацішся, -краціцца; зак. Стаць бюракратам, бюракратычным.
@абюракраціць, -крачу, -краціш, -краціць; зак., што. Зрабіць бюракратычным. Абюракраціць справу. Абюракраціць работу канцылярыі.
@абюракрачаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абюракраціць.
@абюракрачвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абюракраціцца.
2.Зал. да абюракрачваць.
@абюракрачваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абюракраціць.
@аб'ява, -ы, ж. Паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама. Павесіць аб'яву. Аб'ява пра набор спецыялістаў. □ Дзядзька Антось натрапіў на аб'яву, што за Слуцкам нейкая пані ўраздроб прадае зямлю. С.Александровіч.
@аб'явіцца, -яўлюся, -явішся, -явіцца; зак. 1. З'явіцца, выявіцца; знайсціся. Пайшла чутка па ваколіцы, што аб'явілася такая бабка- шаптуха, якая вельмі ж добра лечыць і людзей і жывёлу. Якімовіч.
// Падаць вестку; аказацца. [Аўген:] — Дык не гаруй, мая нябога — Яшчэ аб'явіцца твой брат. Колас.
2. Выказаць жаданне што-н. зрабіць. —- Давай, Мікодымка, я пацягаю [вяроўку па полі], а ты пішы ў свае метрыкі, — адразу аб'явіўся Цярэшка. Грахоўскі.
@аб'явіць, -яўлю, -явіш, -явіць; зак., што. Тое, што і абвясціць.
@абягаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абабегчы.
@аб'ядала, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж. Разм. Той (тая), хто аб'ядае другіх.
@аб'ядацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да аб'есціся.
2.Зал. да аб'ядаць.
@аб'ядаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аб'есці.
◊ Бакі аб'ядаць — заўсёды сварыцца з кім-н., дрэнна жыць у сям'і.
@аб'ядзенне, -я, н. Разм. Пра што-н. вельмі смачнае. — О, шашлык — гэта, брат, аб'ядзенне! Трэба ўзяць бараніну, парэзаць яе на кусочкі і вымачыць у розных прыправах. С.Александровіч.
@аб'яднальны, -ая, -ае. Тое, што і аб'яднаўчы.
@аб'яднанасць, -і, ж. Уласцівасць аб'яднанага.
@аб'яднанне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб'яднаць, аб'яднацца.
2. Арганізацыя, саюз. Вытворчае аб'яднанне. Фінансавае аб'яднанне. □ Па ініцыятыва ЦК камсамола Беларусі ў 1923 г. было створана літаратурнае аб'яднанне “Маладняк”. Пшыркоў.
@аб'яднаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад аб'яднаць.
2.у знач. прым. Сумесны, злучаны. Аб'яднаныя дзеянні ўсіх прагрэсіўных сіл. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый.
@аб'яднаўчы, -ая, -ае. Які служыць аб'яднанню, вядзе да аб'яднання. Аб'яднаўчы з'езд. □ Мінула паўтара тыдня з часу аб'яднаўчага сходу. Хадкевіч.
@аб'яднацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. 1. Злучыцца, утварыць адно цэлае. Аб'яднацца ў кааператыў. □ Тут аб' ядналіся разам усе выгоды: і лес, і луг.. і шырокая рака і зараснік. Маўр.
2. Згуртавацца. Аб'яднацца ў барацьбе за мір.
@аб'яднаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. 1. Утварыць адно цэлае з асобных частак, адзінак. Аб'яднаць два прадпрыемствы ў адно. 2. Згуртаваць, дасягнуць аднадушнасці. Аб'яднаць намаганні для вырашэння важнай навуковай праблемы.
@абяднелы, -ая, -ае. Тое, што і збяднелы. Маёнтак, праўда, быў за часы вайны вельмі запушчаны і абяднелы. Бядуля.
@абядненне, -я, н. 1.Стан паводле знач. дзеясл.абяднець.
2.Дзеянне паводле знач. дзеясл.абядніць.
@абяднець, -ею, -ееш, -ее; зак. Тое, што і збяднець.
@абядніць, -ню, -ніш, -ніць; зак. Тое, што і збядніць.
@аб'ядноўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб'ядноўваць-аб'яднаць.
@аб'ядноўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да аб'яднацца.
2.Зал. да аб'ядноўваць.
@аб'ядноўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аб'яднаць.
@абядняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да абядніць.
@абязболіць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што. Штучна зняць боль (пры хірургічнай аперацыі і пад.). Абязболіць роды. Абязболіць замарожваннем.
@абязбольванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абязбольваць — абязболіць.
@абязбольвацца, -аецца; незак. Зал. да абязбольваць.
@абязбольваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абязболіць.
@абязбольваючы, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. незал. цяпер, ад абязбольваць.
2.у знач. прым. Які служыць для абязбольвання. Абязбольваючыя сродкі. 3.Дзеепрысл. цяпер. незак. ад абязбольваць.
@абязвечаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абязвечыць.
2.у знач. прым. Тое, што і знявечаны (у 2 знач.).
@абязвечвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абязвечыцца.
@абязвечваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абязвечыць.
@абязвечыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. Тое, што і знявечыцца.
@абязвечыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго. Тое, што і знявечыць. Але за якую крыўду Бушмар мог абязвечыць гэтак старога Вінцэнта. Чорны.
@абязводжанне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. абязводзіць, абязводзіцца.
@абязводжаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абязводзіць.
@абязводжванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абязводжваць — абязводзіла
@абязводжвацца, -авіцца; незак. 1.Незак. да абязводзіцца.
2.Зал. да абязводжваць.
@абязводжваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абязводзіць.
@абязводзець, -ею, -ееш, -ее; зак. Стаць бязводным; пазбавіцца вады.
@абязводзіцца, -дзіцца; зак. Тое, што і абязводзець.
@абязводзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак; што. Штучна выдаліць ваду адкуль-н.; зрабіць бязводным. Абязводзіць торф. Абязводзіць мясцовасць. Абязводзіць арганізм.
@абязволець, -ею, -ееш, -ее; зак. Страціць здольнасць валодаць сабою; стаць бязвольным. Калі Ціхану стала горш і ён абязволеў, Мальвіна перастала рагатаць і свавольнічаць. Дуброўскі.
@абязволіць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго. Пазбавіць волі; зрабіць бязвольным.
@абязвольваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абязволіць.
@аб'язджанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб'язджаць — аб'ездзіць.
@аб'язджацца, -аецца. Зал. да аб'язджаць.
@аб'язджаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аб'ехаць (у 1—4 знач.) і да аб'ездзіць.
@абяздоленасць, -і, ж. Стан абяздоленага. Раскрываючы сацыяльныя прычыны абяздоленасці і цяжкага жыцця народных мас Беларусі, .. [Гурыновіч] заклікае іх да паўстання, да рэвалюцыйнай барацьбы супраць прыгнятальнікаў, памешчыкаў і самадзяржаўя. Ларчанка.
@абяздолены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абяздоліць.
2.у знач. прым. Няшчасны, прыгнечаны; пазбаўлены самага неабходнага. Расказваючы гісторыю аднаго з.. курганоў, Янка Купала малюе вобраз музыкі-гусляра, абаронцы інтарэсаў прыгнечаных і абяздоленых людзей. Шкраба. [Пятрусь:] — Я расказаў табе вельмі не многа з таго, што займала мае думы. Самыя звычайныя рэчы: што ёсць раскоша і беднасць, сіла і бяспраўнасць і што ў той спрадвечнай барацьбе класаў ёсць адна найвышэйшая мара: здабыць шчасце для абяздоленага чалавека. Скрыган.
/ у знач. наз. абяздолены, -ага, м.; абяздоленая, -ай, ж. Усе сустрэчныя, думалася, пазіраюць на яе [Марынку], як на няшчасную, абяздоленую. Хадкевіч.
@абяздоліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго. Зрабіць няшчасным, пазбавіўшы самага неабходнага. Вайна раз'яднала, абяздоліла сотні тысяч сем'яў. Кулакоўскі.
@абяздольваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абяздоліць.
@абяззброены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абяззброіць.
@абяззброіць, -зброю, -зброіш, -зброіць; зак., каго-што. 1. Адабраць зброю, зрабіць бяззбройным. Арыштаваныя зрабілі смелы налёт на канвой, абяззброілі яго. Лынькоў.
2.перан. Сваімі паводзінамі, учынкамі пазбавіць мажлівасці і жадання пярэчыць, рабіць насуперак. - Я - камуніст і дырэктар школы, - знешне спакойна адказаў Лемяшэвіч, і гэтая спакойнасць яго абяззброіла сакратара, які звычайна ўмеў знайсці выхад з любога, самага цяжкага, становішча. Шамякін.
@абяззбройванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абяззбройваць — абяззброіць.
@абяззбройвацца, -аецца; незак. Зал. да абяззбройваць.
@абяззбройваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абяззброіць.
@абязлесенне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абязлесіць.
2.Стан паводле знач. дзеясл. абязлесець.
@абязлесены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абязлесіць.
@абязлесець, -ее; зак. Страціць лясы, стаць бязлесным.
@абязлесіцца, -лесіцца; зак. Тое, што і абязлесець.
@абязлесіць, -лешу, -лесіш, -лесіць; зак., што. Пазбавіць лясоў, зрабіць бязлесным. Абязлесіць край.
@абязлічанасць, -і, ж. Уласцівасць абязлічанага.
@абязлічаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абязлічыць.
2.у знач. прым. За які ніхто асабіста не адказвае. Абязлічанае абсталяванне.
@абязлічвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абязлічыцца.
@абязлічваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абязлічыць.
@абязлічка, -і, ДМ -чцы, ж. Сістэма арганізацыі працы, пры якой адсутнічае асабістая адказнасць за даручаную работу, за прылады вытворчасці.
// Тое, што робіць усіх роўнымі, пазбаўляе індывідуальных рыс і якасцей. [Анісімаў].. не хацеў, каб падлік выпрацоўкі ішоў цалкам па брыгадзе, — абязлічкі начальнік цэха не любіў. Шахавец. Па цэлым па Саюзе Бяжыць хай пераклічка: Ураўнілаўку руйнуйце. Касуйце абязлічку! Купала.
@абязлічыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. Стаць абязлічаным.
@абязлічыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго- што. Паставіць у такія ўмовы, пры якіх ніхто асабіста не адказвае за справу.
@абязлюдзелы, -ая, -ае. Які стаў бязлюдным, пустэльным. Абязлюдзелы інтэрнат. □ Вецер халодны скуголіць Над абязлюдзелым полем. Глебка.
@абязлюдзенне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. абязлюдзець.
@абязлюдзець, -ее; зак. Стаць бязлюдным, пустэльным. Мы спынілі бескарысную дыскусію. Пляж абязлюдзеў, ды і нам заставацца на ім не было ніякай ахвоты. Лынькоў.
@абязлюдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., што. Зрабіць бязлюдным, пустэльным. Беззямелле, а значыць — звязанае з ім адыходніцтва, магло абязлюдзіць землі. Караткевіч.
@абязлюднець, -ее; зак. Тое, што і абязлюдзець. З-за позняга часу вуліцы абязлюднелі. Сабаленка.
@аб'язны, -ая, -ое. Такі, па якім аб'язджаюць; кружны. Аб'язная дарога.
@абяліць, абялю, абеліш, абеліць; зак., каго-што. 1. Зрабіць белым.
2.Разм. Зняць скуру з забітай жывёліны. Абяліць барана. 3.перан. Зняць з каго-н. падазрэнне; даказаць чыю-н. невінаватасць; апраўдаць. [Сямён Парфёнавіч:] — Хоча абяліць таго, хто сам сябе ачарніў. Шамякін.
@абяляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да абяліць (у 3 знач.).
@абярнуцца, абярнуся, абернешся, абернецца; зак. 1. Паваліцца на бок, перавярнуцца, перакуліцца. Санкі толькі скрыпелі ды пагрозліва перавальваліся з боку на бок на выбоінах, але абярнуцца, мусіць, не паспявалі. Дамашэвіч. Здалося, што зараз упадзе столь, абернуцца сцены і падушаць людзей, а хата была паўнюткая. Лужанін.
// Разліцца, выліцца, высыпацца з перавернутай пасудзіны. Малако абярнулася. 2. Павярнуць галаву, тулава назад, убок; аглянуцца. Антось абярнуўся: перад ім стаялі начальнік міліцыі, дэпутат сельсавета і старшыня калгаса. Скрыпка. Злачынец раптоўна абярнуўся назад і працягнуў руку, у якой быў рэвальвер. Чорны.
3. Звярнуцца з чым-н. да каго-н. — Табе куды ехаць? — абярнуўся Рыгор да Ганны на ты і сумеўся. Гартны.
4.Разм. Прайсці шлях у якім-н. напрамку і вярнуцца назад за які-небудзь адрэзак часу; звярнуцца. Мо паспрабаваць заўтра два разы абярнуцца, ночы ж доўгія... Б.Стральцоў.
5.перан. Змяніцца, ператварыцца ў новую якасць. Ён пазбыў свой цяжкі клопат і яго бацькава гора абярнулася ў радасць: ён знайшоў свайго сына і даручыў яго надзейным людзям. Колас.
// Нечакана набыць іншы напрамак, іншы сэнс. Больш таго, гэты падвох абярнуўся супроць саміх паліцаяў. Васілевіч. І чым бліжэй да прахадной, тым больш запаволены і карацейшы становіцца крок.. Апошняя сустрэча... А зрэшты, хіба хто ведае наперад, як усё абернецца... Мыслівец.
// У казках і рэлігійных павер'ях — ператварыцца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў. Абярнуцца ў камень. □ У народзе ходзяць чуткі, быццам князь Усяслаў умее абярнуцца ў рысь ці ваўка і блукае ўначы па дарогах. В.Вольскі.
6.Спец. Зрабіць абарот (у 3 знач.) (пра капітал, грошы).
@абярнуць, абярну, абернеш, аберне; зак., каго-што. 1. Паваліць на бок або перавярнуць дагары; перакуліць. Абярнуць стол. □ А раніцай — ускруціць цябе шалёны вецер,.. гатовы сцены абярнуць і сячэ, цэдзіць па вокнах буйнымі халоднымі слязьмі. Пташнікаў.
// Выліць, вываліць змесціва з пасудзіны і пад., паваліўшы яе на бок. Абярнуць малако. Абярнуць воз бульбы. 2. Павярнуць назад, убок. Абярнуць галаву. □ [Язэп] заснуў на санках падцягнуўшы пад сябе правую [ляйчыну] так моцна, ажно конь галаву абярнуў направа і за ноч вялізны круг вытаптаў у снезе на выгане. Бядуля.
3.Разм. Накіраваць (сродкі і пад.). Работа зробіцца, час пройдзе, а заробленыя грошы.. [Толя Базылькевіч] аберне на заняпалую гаспадарку. Чорны. [Віктар:] — Цяпер я бачу, што ўсё на свеце можна абярнуць на карысць чалавека. Маўр.
4. Прымусіць прыняць іншае аблічча, выгляд; ператварыць, змяніць, перавесці адну якасць у другую. І можа лепш пайсці па згоду, У жарт выпадак абярнуць. Колас.
// У казках і рэлігійных павер'ях — ператварыць адну істоту, з'яву або прадмет з дапамогай чараў у іншую. Абярнуць чалавека ў воўка. □ “Абярні, бог, ворагаў маіх за здзекі У каменне нерухомае навекі”. Дзяргай.
5. Схіліць да чаго-н. Абярнуць у сваю веру. 6. Змяніць, прыдаць іншы напрамак (пра абставіны, ход якой-н. справы). Адпомсцім ворагу мы ў жорсткай барацьбе, Абернем ў пільнасць мы жалобу і трывогу. Гурло.
7. Абвергнуць чые-н. думкі, погляды, перакананні і пад. Антон не хацеў паверыць у гэта [што Букаты не дараваў яму], спадзяваўся, што ўсё яшчэ можа неяк змяніцца, але маўклівая туга ў вачах Букатага абярнула слабую надзею, перакрэсліла яе і адкінула бязлітасна. Савіцкі.
@абярэмак, -мка, м. 1. Такая колькасць чаго-н., якую можна ўзяць, панесці, абхапіўшы рукамі; бярэмя, ахапак. Бацька штовосень сюды прывозіў з лугу бахматыя вазы зялёнага, духмянага мурагу.., а ўжо мы з дзедам ладавалі, парадкавалі — цягалі віламі і абярэмкамі сена на вышкі. Сачанка.
2. Становішча рук, калі чалавек нясе што-н. у ахапку. Рыта вярнулася з суседняга пакоя, несучы ў абярэмку пасцель для Пратасевіча. Васілевіч.
@абясколеранне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. абясколерыцца.
@абясколераць, -ае; зак. Тое, што і абясколерыцца. У чыстым, бясхмарным паднябессі, якое нібыта выцвіла і абясколерала, кружыў коршак. Сачанка.
@абясколерванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абясколерваць — абясколерыць.
@абясколерваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абясколерыць.
@абясколерыцца, -рыцца; зак. 1. Страціць яркасць афарбоўкі; зрабіцца бясколерным, выцвісці. На сонцы фарбы выцвілі, абясколерыліся. 2.перан. Страціць яркія індывідуальныя асаблівасці.
@абясколерыць, -ру, -рыш, -рыць; заг. абясколеры; зак., каго-што. 1. Зрабіць бясколерным, зменшыць, аслабіць яркасць афарбоўкі. Абясколерыць тканіну, пражу. 2.перан. Пазбавіць яркіх індывідуальных асаблівасцей, зрабіць невыразным.
@абяскровіцца, -віцца; зак. 1. Стаць бяскроўным, страціўшы многа крыві; пабляднець. Нейкае імгненне.. [Пыжык] стаяў нібы скамянелы. Твар пабялеў, губы абяскровіліся. Шыловіч.
2.перан. Стаць слабым, нежыццяздольным.
@абяскровіць, -кроўлю, -кровіш, -кровіць; зак., каго-што. 1. (рэдка). Пазбавіць крыві, зрабіць бяскроўным.
2.перан. Пазбавіць каго-, што-н. сілы, жыццяздольнасці. Абяскровіць варожую армію. // Пазбавіць жывога зместу, выразнасці, яркасці.
@абяскроўлены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абяскровіць.
2.у знач. прым. Белы, пазбаўлены яркай афарбоўкі; бледны (пра рукі, твар і пад.). Абяскроўлены твар.. [Насці] і рукі былі бялей за прасціну. Шамякін.
3.у знач. прым. перан. Пазбаўлены сілы, жыццяздольнасці. [Вучылішча] якраз толькі што вярнулася з фронту.. Вярнулася абяскроўленае, малалікае — большасць курсантаў засталася там, на полі бою... Марціновіч.
@абяскроўліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абяскроўліваць.
@абяскроўлівацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абяскровіцца.
2.Зал. да абяскроўліваць.
@абяскроўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абяскровіць.
@абяскрылены, -ая, ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абяскрыліць.
@абяскрыліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго- што. Адарваць, адрэзаць крылы, пазбавіць магчымасці лётаць.
// перан. Пазбавіць творчых сіл, натхнення. [Дзяжа:] Хто волю смеў маю знясіліць І дух мой вольны абяскрыліць І палажыць яму мяжу? Колас.
@абяскрыльваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абяскрыліць.
@абяспамяцець, -памяцею, -памяцееш, -памяцее; зак. Страціць памяць. Абяспамяцець ад гора.
@абясплоджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абясплодзіць.
@абясплоджвацца, -аецца; незак. Зал. да абясплоджваць.
@абясплоджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абясплодзіць.
@абясплодзець, -ее; зак. Стаць бясплодным.
@абясплодзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго-што. Зрабіць бясплодным. Абясплодзіць глебу.
@абяссіленне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. абяссіліць.
@абяссілены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абяссіліць.
2.у знач. прым. Тое, што і знясілены (у 2 знач.).
@абяссілець, -ею, -ееш, -ее; зак. Тое, што і знясілець.
@абяссіліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго- што. Тое, што і знясіліць.
@абяссільваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абяссіліць.
@абясславіцца, -слаўлюся, -славішся, -славіцца; зак. Тое, што і зняславіцца.
@абясславіць, -слаўлю, -славіш, -славіць; зак., каго-што. Тое, што і зняславіць.
@абясслаўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абясславіць.
@абясслаўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абясславіць.
@абяссмерціцца, -рчуся, -рцішся, -рціцца; зак. Стаць незабыўным у памяці народа.
@абяссмерціць, -рчу, -рціш, -рціць; зак., каго-што. Зрабіць незабыўным у памяці народа. Два вялікія сыны двух славянскіх народаў [Аляксандр Матросаў і Юліус Фучык] абяссмерцілі дату восьмага верасня 1943 года. Шкраба.
@абяссмерчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. вал. пр. ад абяссмерціць.
@абяссэнсіць, -ншу, -нсіш, -нсіць; зак., што. Пазбавіць сэнсу, зместу што-н. Абяссэнсіць слова.
@абяссэншаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абяссэнсіць.
@абяссэншваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абяссэнсіць
@абястлусціць, -тлушчу, -тлусціш, -тлусціць; зак., што. Спец. Выдаліць тлушч, тлушчавыя рэчывы. Абястлусціць знятую скуру. Абястлусціць гліну.
@абястлушчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абястлусціць.
@абястлушчванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абястлушчваць — абястлусціць.
@абястлушчвацца, -аецца; незак. Зал. да абястлушчваць.
@абястлушчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абястлусціць.
@абясцэненне, -я, н. Дзеянне паводле знач.дзеясл. абясцэніць і стан паводле знач. дзеясл. абясцэніцца.
@абясцэнены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абясцэніць.
@абясцэніцца, -ніцца; зак. Страціць каштоўнасць. Грошы абясцэніліся.
@абясцэніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., што. Пазбавіць каштоўнасці. Абясцэніць тавар.
@абясцэньванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абясцэньваць — абясцэніць.
@абясцэньвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абясцэніцца.
2.Зал. да абясцэньваць.
@абясцэньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абясцэніць.
@абясшкоджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абясшкодзіць.
@абясшкоджванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абясшкоджваць — абясшкодзіць.
@абясшкоджвацца, -аецца; незак. Зал. да абясшкоджваць.
@абясшкоджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абясшкодзіць.
@абясшкодзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго-што. Пазбавіць магчымасці прынесці шкоду; зрабіць бясшкодным. Абясшкодзіць міну. Абясшкодзіць яд. Абясшкодзіць рэцыдывіста. □ Чалавек прасіў праверыць, ці абясшкодзілі тую бомбу, бо яна можа нарабіць вялікай бяды. Хомчанка.
@аб'яўленне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб'яўляць — аб'явіць.
2. Тое, што і абвяшчэнне (у 2 знач.).
@аб'яўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аб'явіць.
@аб'яўляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да аб'явіцца.
2.Зал. да аб'яўляць.
@аб'яўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да аб'явіць.
@абяцанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Разм. Абяцанне (часцей нявыкананае). [Тапурыя:] — Цара-такі прагналі, але вольнасць народу багатыя не далі, ашукалі народ абяцанкамі... Самуйлёнак. Сымон жа крыўду дзён спазнаў, Цану спазнаў ён абяцанкам. Броўка. Абяцанка — цацанка, а дурню радасць. Прыказка.
◊ Абяцанкамі карміцьгл. карміць.
@абяцанне, -я, н. 1. Дабравольнае абавязацельства зрабіць што-н. Даць, выканаць абяцанне. Урачыстае абяцанне. □ Аксён моцна паціснуў руку настаўніку і пайшоў дадому, даўшы абяцанне вучыцца. Колас. Абяцанне было нялёгкае, і будаўнікі рабілі ўсё, каб стрымаць сваё слова. Краўчанка.
2. Абавязацельства, прынятае паводле рэлігійных перакананняў.
@абяцаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абяцаць.
@абяцацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. і незак. Тое, што і абяцаць. Другі раз абяцаўся.. [Сухавараў] прыйсці з гітарай, бо панна Ядвіся яго вельмі прасіла. Колас.
@абяцаць, -аю, -аеш, -ае; зак. і незак. 1.з інф. Даваць абяцанне што-н. зрабіць. Крысціна ідзе на спатканне з незнаёмым мужчынам, які абяцаў знайсці ёй працу. Васілевіч. Сам не мае, а другому абяцае. Прыказка.
// каго-чаго, каго-што і каму-што. Даваць абяцанне каму-н. аддаць, перадаць што-н. у яго распараджэнне. За галаву Ціхана мінскі губернатар абяцаў тады вялікія грошы. Бядуля. Нашы сцежкі сышліся зусім нечакана. Ды я ні разу яшчэ не падумаў, што лёс абяцаў мне не гэтую. Брыль.
2.што і без дап. Выклікаць якія-н. спадзяванні, падаваць надзеі на што-н. Глядзеў, ці хіліцца ўніз дым, — Дажджу нішто не абяцала. Колас. Я хапаўся за ўсякую думку, якая магла абяцаць які-небудзь ратунак. Якімовіч.
◊ Абяцаць залатыя горы — вельмі многа абяцаць, не клапоцячыся аб выкананні абяцанага.
@авадзень, -дня, м. Двухкрылае насякомае, лічынкі якога паразітуюць у целе жывёл. А авадні, як рой пчаліны, Сляпіцай лезуць да скаціны. Колас.
@авал, -а, м. Фігура, утвораная замкнутай крывой, якая нагадвае форму падоўжанага разрэзу яйца. Шырокі лоб і авал твару з вастраватым падбародкам казалі за тое, што Іван Тадорык, як відаць, чалавек з выдатнымі здольнасцямі. Колас.
[Фр. ovale.]
@авалоданне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. авалодваць—авалодаць.
@авалодаць, -аю, -аеш, -ае; зак. 1. Захапіць, узяць сілай; завалодаць. Спроба ворага з ходу авалодаць пераправай.. не ўдалася. Брыль.
// перан. Падначаліць сабе, падпарадкаваць свайму ўплыву. Авалодаць увагай. 2. Ахапіць, апанаваць (пра стан, думкі, пачуцці). Цяжкая стома авалодала ўсім целам, не хапала паветра. Гамолка. “Глупства ўсё гэта, не можа быць”, — суцяшаў сам сябе Казімір, як бы баючыся таго новага пачуцця, што авалодала ўсёй яго істотай. Краўчанка.
3. Трывала засвоіць што-н., навучыцца карыстацца, кіраваць чым-н. Авалодаць англійскай мовай. Авалодаць агратэхнікай. Авалодаць станком. ◊ Авалодаць сабой — вярнуць страчанае самавалоданне. Госць падаўся да дзвярэй, але зноў авалодаў сабою і спакойна сеў. Чорны.
@авалодванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. авалодваць — авалодаць.
@авалодваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да авалодаць.
@авальнасць, -і, ж. Уласцівасць авальнага.
@авальны, -ая, -ае. Які мае форму авала. Гэты пакой — пусты, авальнай формы, вышынёю ахоплівае два паверхі. Бядуля. Вакол рота на запалых шчоках прарэзаліся авальныя маршчыны. Дамашэвіч.
@авангард, -а, М -дзе, м. 1. Частка войска або флоту, якая знаходзіцца наперадзе галоўных сіл. Авангард.. [белапалякаў] ужо выйшаў на правы бераг, кіламетрах у паўтара ад таго месца, дзе занялі пазіцыю партызаны. Колас.
2.перан. Найбольш свядомая, вядучая частка якой-н. грамадскай групы, класа. Выхоўваючы рабочую партыю, марксізм выхоўвае авангард пралетарыяту, здольны ўзяць уладу і весці ўвесь народ да сацыялізма, накіроўваць і арганізоўваць новы лад, быць настаўнікам, кіраўніком, правадыром усіх праціўных і эксплуатуемых у справе ўстройства свайго грамадскага жыцця без буржуазіі і супроць буржуазіі. Ленін.
◊ У авангардзе — наперадзе, у першых радах.
[Фр. avant-garde.]
@авангардны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да авангарда (у 1 знач.). Авангарднаярота. 2.перан. Перадавы. Авангардная роля камуністаў.
@авангардызм, -у, м. Агульная назва розных кірункаў у буржуазным мастацтве 20 ст., якім уласцівы разрыў з традыцыяй рэалістычнага мастацкага вобраза, пошукі новых сродкаў выяўлення і фармальнай структуры твора.
@авангардыст, -а, М -сце, м. Прадстаўнік авангардызму.
@авангардысцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да авангардызму, авангардыста, уласцівы ім. Авангардысцкае мастацтва.
@аванзала, -ы, ж. Пярэдняя зала, пакой перад галоўнай залай у вялікіх грамадскіх памяшканнях, палацах.
[Ад фр. avant — перад і salle — зала.]
@аванложа, -ы, ж. Невялікае памяшканне перад уваходам у тэатральную ложу.
[Ад фр. avant — перад і loge — ложа.]
@аванпорт, -а, М -рце, м. Вонкавая частка воднай прасторы порта або гавані.
[Фр. avant-port.]
@аванпост, -а, М -посце; мн. -посты, -аў; м. Перадавая ахоўная варта (пост) у войсках некаторых армій.
[Фр. avant-poste.]
@аванпостны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аванпоста.
@аванс, -у, м. Грошы (часам і прадукты), якія выдаюцца наперад у лік зарплаты. Грашовы, натуральны аванс. Атрымаць аванс. □ Дацягнуўшы сяк-так да чарговага авансу, Яша зноў сабраў свае, цяпер ужо наскрозь прапахлыя бензінам, манаткі і зноў выйшаў на дарогу. Кулакоўскі.
[Фр. avance.]
@авансаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. авансаваць, авансавацца.
@авансавацца, -суюся, -суешся, -суецца; зак. і незак. 1. Узяць (браць), атрымаць (атрымліваць) аванс.
2.толькі незак. Зал. да авансаваць.
@авансаваць, -сую, -суеш, -суе; зак. і незак., каго-што. Даць (даваць) аванс каму-н. Авансаваць калгаснікаў.
@авансавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да авансу. Авансавая справаздача. Авансавая сума. Авансавы плацеж. Авансавыя расходы.
@авансам, прысл. Наперад, загадзя, у лік будучага. Атрымаць авансам сто рублёў. □ Можна авансам Прапець славу Новаму году. Танк. Да якасці здымкаў ніхто з іх не прыдзіраўся, нават дзякавалі авансам. Брыль.
@авансцэна, -ы, ж. Пярэдняя, адкрытая частка тэатральнай сцэны, крыху высунутая ў глядзельную залу. У змроку авансцэны Прагучаў акторскі голас. Глебка. Трыбуна стаяла з процілеглага ад Івана Паўлавіча боку і была крыху ссунута на авансцэну. Місько.
[Фр. avant-scene.]
@авантура, -ы, ж. 1. Рызыкоўная беспрынцыповая падазроная справа, распачатая без уліку рэальных умоў і сіл з надзеяй на выпадковы поспех. Ваенная авантура. Палітычная авантура. □ Ёсць вайна — авантура, якая задавальняе інтарэсы дынастыі, апетыты грабежніцкай шайкі, мэты герояў капіталістычнай нажывы. Ёсць вайна — і гэта адзіная законная вайна ў капіталістычным грамадстве — супроць прыгнятальнікаў і занявольнікаў народа. Ленін.
2. Сварка, скандал. — Трэба бегчы з гэтай кватэры. Вернуцца гаспадары і ўчыняць нам авантуру... Прокша.
[Фр. aventure.]
@авантурнік, -а, м. Тое, што і авантурыст.
@авантурны, -ая, -ае.
1. Звязаны з рызыкоўнымі, падазронымі справамі.
2. Багаты на прыгоды, прыгодніцкі. Авантурны раман.
@авантурызм, -у, м. Дзейнасць, заснаваная на рызыкоўных падазроных учынках, накіраваных на дасягненне лёгкага поспеху, выгады; схільнасць да авантур. Сацыял-дэмакраты, вядома, нічога не могуць мець супроць таго, каб паўстаўшы мужык “дабіў да канца памешчыка”, адабраў у яго ўсю зямлю, але яны не могуць удавацца ў авантурызм у пралетарскай праграме, не могуць засланяць класавай барацьбы супроць уласнікаў ружовымі перспектывамі такіх перабудоў землеўладання (хоць бы і дэмакратычных перабудоў), якія акажуцца толькі перасоўваннем класаў або разрадаў уласнікаў. Ленін.
@авантурын, -у, м. Разнастайнасць дробназярністага кварцу; мінерал, які ўжываецца для ўпрыгожанняў і мастацкіх вырабаў.
[Фр. aventurine.]
@авантурыст, -а, М -сце, м. Беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет. [Чарнавус:] Гэта непаразуменне, што вы дырэктар установы. Вы — прайдзісвет і авантурыст! Крапіва. [Мяснікоў:] Мы і будзем змагацца! Толькі без панікі і не як авантурысты, а па ўсіх правілах ваеннай і партыйнай навукі. Мележ.
@авантурыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да авантурыст.
@авантурыстычны, -ая, -ае. Заснаваны на авантурызме, уласцівы авантурыстам. Авантурыстычная палітыка імперыялізму.
@авантурысцкі, -ая, -ае. Тое, што і авантурыстычны.
@аваргл. авары.
@аварацгл. аварцы.
@аваркагл. аварцы.
@аварскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аварцаў, авараў, уласцівы аварцам, аварам, належыць ім. Аварская мова.
@аварцы, -аў; адз.аварац, -рца, м.;аварка, -і, ДМ -рцы- мн. аваркі, -рак; ж. Народ, які складае частку насельніцтва Дагестанскай АССР.
@авары, -аў; адз.авар, -а, м. Цюркскія плямёны, якія ўварваліся ў 6 ст. ў прыдунайскія землі і ўтварылі там самастойную дзяржаву, што праіснавала да пачатку 10 ст.
@аварыйнасць, -і, ж. Наяўнасць аварый. Барацьба з аварыйнасцю. □ Аварыйнасць і няшчасныя выпадкі выклікаюцца грубымі парушэннямі правіл бяспекі руху. “Звязда”.
@аварыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аварыі. Аварыйны сігнал. Аварыйная сітуацыя. // Які выкарыстоўваецца ў самых пільных выпадках. Твар нампаліта быў белы як палатно. Відно было, што яму не хапала паветра, бо ён адкручваў аварыйны кран кіслароднага прыбора. Алешка.
// Прызначаны для ліквідацыі аварыі. Хлопцы ведалі, што на ветцы стаіць аварыйны цягнік, цягнік-электрастанцыя. Лынькоў.
@аварыйшчык, -а, м. Разм. 1. Той, хто нясе аварыйную службу, ліквідуе аварыі.
2. Нядбайны рабочы, які дапускае аварыі.
@аварыя, -і, ж. Пашкоджанне якога-н. механізма, машыны і пад. у час дзеяння, руху. Для папярэджання аварый суднаў небяспечныя месцы абслугоўваюцца гукавой сігналізацыяй. □ Здарылася аварыя, дык без яго, галоўнага механіка, нічога там зрабіць не могуць. Сабаленка.
// перан. Разм. Няўдача, нечаканае парушэнне чаго-н. у ходзе якой-н. справы; няшчасце. — Ну, якая ў цябе аварыя?— прысеўшы за стол, са здзіўленнем запытаўся Кругляк. Грамовіч.
[Іт. avaria.]
@авацыя, -і, ж. Калектыўнае выказванне працяглымі воплескамі, радаснымі воклічамі (звычайна на тэатральных пастаноўках, мітынгах) адабрэння чаго-н., захаплення чым-н. Гучнай авацыяй і крыкам “ура” пакрылася прамова камандзіра. Каваль. Грыміць авацыя у зале — Нібы прыбой магутны б'е. Гілевіч.
[Лац. ovatio — радасць, весялосць.]
@авеню, нескл., н. У Францыі, Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах — шырокая з прысадамі вуліца. Чорная ноч над Амерыкай. Гул паліцэйскіх сірэнаў На ўсіх авеню і стрытах, На ўсіх скрыжаваннях, шляхах. Танк.
[Фр. avenue.]
@авечка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Свойская жвачная жывёліна, якая дае воўну, мяса, малако; самка барана. Па вуліцы каровы затухкалі, забляялі авечкі, ляснуў пугаю пастух. Колас.
// перан. Лаянк. Пра някемлівага дурнаватага чалавека. — А як у нас слаўна было. Добра жылі. Мірна, па-людску... Дык прывалаклася ж сюды гэтая... паршывая авечка!.. Ракітны.
○ Каракулевая авечка — каштоўная парода авечак, шкуркі ягнят якой ідуць на выраб каракулю і каракульчы.
◊ Блудная (аблудная) авечка — пра чалавека, які адарваўся, адбіўся ад свайго асяроддзя, грамадства, сям'і і інш., які збіўся з правільнага жыццёвага шляху. [Раіса:] — Ну што я магу зрабіць, калі я такая блудная авечка? Лобан. Божая авечка — пра набожнага, богабаязнага чалавека. [Сіман:] Значыць, латынянка? адступніца?.. Хаця ў чым ты, божая авечка, тут павінна. Клімковіч. Прыкідвацца авечкайгл. прыкідвацца.
@авечкагадовец, -доўца, м. Той, хто займаецца авечкагадоўляй.
@авечкагадоўля, -і, ж. Галіна жывёлагадоўлі. Танкарунная авечкагадоўля.
@авечкагадоўчы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да авечкагадоўлі, звязаны з ёй. Авечкагадоўчая ферма. Авечкагадоўчы раён.
@авечнік, -а, м. Авечы хлеў.
@авечы, -ая, -ае. Які мае адносіны да авечак, належыць авечкам. Авечы статак. Авечая воўна. // Прыгатаваны з малака авечкі. Авечы сыр. ◊ Авечая галавагл. галава. Воўк у авечай шкурыгл. воўк.
@авеяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад авеяць.
@авеяць, авею, авееш, авее; заг. авей; зак., каго-што. 1. Тое, што і абвеяць. Здаровы холад зімы авеяў і разрумяніў.. [панне Людміле] шчокі. Колас.
2.перан. паэт. Ахапіць, акружыць. Авеяць славай. □ [Пісьменнік] авеяў.. вобраз [героя] своеасаблівай рамантыкай. “Маладосць”.
@авёс, аўса, м. 1. Яравая збажына, зерне якой ідзе на корм коням і на крупы. Не гані каня бізуном, а гані аўсом. Прыказка.
2.толькі мн. (аўсы, -оў). Пасевы аўса. На блізкіх шнурах зелянелі аўсы. Бядуля.
@авівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да авіцца.
2.Зал. да авіваць.
@авіваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да авіць.
@авіетка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Устарэлая назва лёгкага (звычайна аднамеснага) самалёта з рухавіком малой сілы. Па-над горадам на захад З неразлучнай нашай парай З аўтаптахамі наўзахват Авіетка зырка шпарыць. Крапіва.
[Фр. aviette.]
@авітаміноз, -у, м. Хвароба, якая развіваецца пры адсутнасці або недахопе вітамінаў у ежы.
@авіцца, аўюся, аўешся, аўецца; аўяцеся; пр. авіўся, авілася, авілося; заг. авіся; зак. Тое, што і абвіцца.
@авіць, аўю, аўеш, аўе, аўём, аўяце; пр. авіў, авіла, авіло; зак. Тое, што і абвіць.
@авія... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае: 1) слову авіяцыйны, напрыклад: авіябомба, авіязлучэнне, авіямеханік, авіяспецыяліст, авіяпрыборы, авіяпарк, авіяпрамысловасць; 2) слову паветраны, напрыклад: авіядэсант, авіясувязь, авіятранспарт.
@авіяапырскванне, -я, н. Апырскванне палёў хімічнымі рэчывамі пры дапамозе авіяцыі.
@авіябаза, -ы, ж. Аэрадром з рамонтнымі майстэрнямі, складамі і абслуговымі падраздзяленнямі для забеспячэння дзеянняў авіяцыі.
@авіябомба, -ы, ж. Снарад абцякальнай формы, напоўнены выбуховымі запальнымі або атрутнымі рэчывамі, які скідваецца з лятальнага апарата ў стан ворага або на важныя аб'екты ў яго тыле.
@авіябудаванне, -я, н. Вытворчасць лятальных апаратаў, прыбораў і абсталявання для авіяцыі.
@авіябудаўнік, -а, м. Работнік авіяцыйнай прамысловасці.
@авіядэсант, -а, М -нце, м. Войска, якое высаджваецца з самалётаў, верталётаў на тэрыторыю праціўніка для ўдзелу ў баявых аперацыях.
@авіядэсантны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да авіядэсанта. Авіядэсантныя войскі.
@авіязавод, -а, м. Авіяцыйны завод.
@авіяканструктар, -а, м. Канструктар лятальных апаратаў і рухавікоў да іх.
@авіялінія, -і, ж. Пастаянны маршрут транспартных самалётаў паміж двума або некалькімі населенымі пунктамі; паветраная лінія.
@авіямадэлізм, -у, м. Канструяванне, пабудова і запуск мадэляў лятальных апаратаў.
@авіямадэліст, -а, М -сце, м. Той, хто займаецца авіямадэлізмам.
@авіямадэль, -і, ж. Мадэль лятальнага апарата.
@авіямадэльны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да авіямадэлі. Авіямадэльны гурток.
@авіяматка, -і, ДМ -тцы, ж. Тое, што і авіяносец.
@авіяносец, -носца, м. Карабель, прыстасаваны для ўзлёту, пасадкі і перавозкі самалётаў.
@авіяпошта, -ы, ДМ -шце, ж. Перавозка пошты паветраным транспартам. Паслаць пісьмо авіяпоштай.
@авіясувязь, -і, ж. Паветраная сувязь.
@авіятар, -а, м. Той, хто займаецца лётнай справай, авіяцыяй; лётчык.
[Фр. aviateur.]
@авіятарскі, -ая, -ае. Які належыць авіятару, мае дачыненне да яго.
@авіятранспарт, -а і -у, М -рце, м. 1. -а. Ваенны карабель для перавозкі самалётаў без узлётнай палубы.
2. -у. Сродкі перавозу паветраным шляхам пасажыраў, грузаў, пошты.
@авіяцыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да авіяцыі. Авіяцыйны завод. Авіяцыйныя прыборы.
@авіяцыя, -і, ж. 1. Тэорыя і практыка перамяшчэння ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра: самалётах, верталётах, планёрах і пад. Развіццё авіяцыі. Выкарыстаць у авіяцыі навейшыя дасягненні навукі. 2. Сукупнасць лятальных апаратаў; паветраны флот. Грамадзянская авіяцыя. Бамбардзіровачная авіяцыя. Налёт авіяцыі.
@авой, выкл. Разм. Выгук пры выказванні здзіўлення, захаплення і пад. [Таццяна:] — Авой, туман які! Зарыцкі.
@авысакароджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад авысакародзіць.
@авысакароджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да авысакародзіць.
@авысакародзіць, -роджу, -родзіш, -родзіць; зак., што. Кніжн. Зрабіць высакародным, узняць у маральных і духоўных адносінах.
@авявацца, -аецца; незак. Зал. да авяваць.
@авяваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да авеяць.
@ага/11, часціца. 1.сцвярджальная. Ужываецца, каб выказаць згоду, сцвярджэнне. — У сяло ідзеш? — пацікавілася Алеся. — Ага, да Івана Базылёвага, — адказаў Кастусь. С.Александровіч.
2. Ужываецца ў апавядальнай мове пры ўспамінанні чаго-н., пры перамене тэмы гутаркі і пад. Галя выкаціла веласіпед на дарогу і спынілася. Што яна забылася зрабіць у Сялібе? Ага, разглядаючы кніжную вітрыну на пошце, яна думала, што зараз жа трэба ісці ў бібліятэку, запісацца і ўзяць што-небудзь для чытання. Ермаловіч. [Арцём:] — Вычыталі [у газетах] і пачалі мазгаваць: ага, наконт птушак пытанне адпадае — вадаёмаў няма. А трусы — тут, браткі, варта падумаць. Ракітны.
3. Ужываецца для выказу ўшчування, папроку. [Аўгінька] пачала спаганяць злосць на небараку Віктару. — Ага, паехаў? Што, спазніўся? Ага? Зарэцкі.
@ага/22, выкл. 1. Выказвае здагадку, радаснае здзіўленне і пад. [Ляснічы:] — Ага, ты тут! Ну, чалавеча, Збірай манаткі і ў Парэчча За добры час перабірайся! Колас. [Туляга:] Ага, разумею... Толькі я хацеў запытацца ў вас, ці не будзе гэта... подласцю? Крапіва.
2. Выражае насмешку, злараднасць, пагрозу і пад. — А дзе ты служыш, чалавеча? — Служу, паночку, я ў Парэччы. — Ага!.. Чаму гэта, ягомасць, Вядзеш вялікую знаёмасць? Чужых цялят бярэш на пашу? Колас. [Анатоль:] — А мой тата мінёр, ён фашыстам усе цягнікі паўзрывае. Ага! Брыль. І важна гаварыў [Міколка] потым да бацькі: — Ага! Не можаш мяне ўзяць... Забуксаваў!.. Лынькоў.
@агаблёўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агабляваць.
@агабляваць, -люю, -люеш, -люе; зак., што. Пагабляваць з усіх бакоў, зрабіць роўным, гладкім. Агабляваць дошку.
@агава, -ы, ж. Шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства агававых з шорсткім буйным лісцем, якое выкарыстоўваецца для атрымання валакна.
@агаварыцца, -варуся, -ворышся, -ворыцца; зак. 1. Загадзя растлумачыць, папярэдзіць; зрабіць агаворку. Варта адразу агаварыцца, што не заўсёды воля ва ўяўленнях героя паўстае хісткай зданню, “краінай-марай”, няяснай і няўстойлівай. Навуменка.
2. Памылкова сказаць не тое, што трэба. Бывае, што ў гарачцы агаворышся, сам не агледзішся як. Няхай.
@агаварыць, -вару, -ворыш, -ворыць; зак., што. Спецыяльна адзначыць, зрабіць агаворку.
@агавораны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агаварыць.
@агаворванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. агаворваць.
@агаворвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да агаварыцца (у 2 знач.).
2.Зал. да агаворваць.
@агаворваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агаварыць.
@агаворка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. 1. Дадатковае тлумачэнне, заўвага, абмежаванне. Істотная агаворка. Згадзіцца без усякіх агаворак. 2. Памылкова ўжытае слова або выраз.
@агаласіцца, -лосіцца; зак. Напоўніцца якімі-н. моцнымі гукамі (пра паветра, прастору). Не задаволіліся карнікі адным наездам, дзён праз два наведаліся яшчэ раз. І яшчэ раз плачам агаласілася некрашоўская вуліца. Лобан.
@агаласіць, -лашу, -лосіш, -лосіць; зак., што. 1. Напоўніць паветра, прастору якімі-н. гукамі (голасам, крыкам і пад.). Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам і шчэбетам. Колас.
2. Урачыста абвясціць, абнародаваць. Аж вось скончыліся прывітанні Савету, і камуністы агаласілі спіс прывітальных тэлеграм, якія трэба паслаць ад Савета. Гарэцкі.
@агаласоўка, -і, ДМ -соўцы; Р мн. -совак; ж. Спец. Наяўнасць таго або іншага галоснага ў марфеме. Агаласоўка кораня.
@агалашацца, -аецца; незак. 1.Незак. да агаласіцца.
2.Зал. да агалашаць.
@агалашаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агаласіць.
@агалашэнне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. агалашаць — агаласіць (у 2 знач.).
@агалелы, -ая, -ае. Тое, што і згалелы. Людзі, што прыходзілі з франтоў і з палону, знаходзілі агалелыя сем'і, спустошаныя вінаграднікі, зарослыя пустазеллем палі. Самуйлёнак.
@агаленне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. агаляць — агаліць (у 1, 5 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. агаляцца — агаліцца (у 1 знач.).
@агалець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Агаліцца, страціць покрыва. Агалела поле. Знята Збажына з яго даўно. Колас.
2.перан. Тое, што і згалець (у 2 знач.). Там за аўсянымі снапамі — Ядзяць іх мухі з камарамі — Ляжыць і кошаніна й віка — Не агалеў яшчэ Хадыка. Колас.
@агаліцца, агалюся, аголішся, аголіцца; зак. 1. Зняўшы адзенне, стаць голым.
// Скінуць покрыва, лісце, ігліцу. Кусты агаліліся і зрабіліся непрыгожымі — адны дубцы тырчаць. Якімовіч.
// Адкрыцца вачам, пазбавіўшыся покрыва, верхняга слоя. Іншы раз за доўгі пагодлівы дзень так аголіцца і выгарыць на сонцы бераг, што, здаецца, і курыцы тут ужо не напасеш. Кулакоўскі. Вясне так рады малышы. І каля хат, дзе грэла сонца І агаліліся пяскі, Звіняць, як медзь, іх галаскі. Колас.
2.перан. Выявіць сваю сутнасць, свой сапраўдны змест; стаць відавочным.
3. Стаць даступным, адкрытым для праціўніка. Фронт агаліўся.
@агаліць, агалю, аголіш, аголіць; зак., каго-што. 1. Зрабіць голым, зняўшы адзенне, покрыва і пад. Шэя адсунуў на патыліцу сваю чорную высокую, з абшытым казырком, шапку і агаліў высокі маршчыністы лоб. Гартны.
2. Зрабіць бачным што-н. раней скрытае, зняўшы покрыва. Перасохла.. [рэчка], апала, агаліла крутыя свае берагі і прысмірнела. Галавач.
3.перан. Давесці да галечы, разарыць. [Немцы] агалілі нашчэнт, у морак ахуталі сёлы, Над краем прыйшлі панаваць Расстрэлы, пакуты, турма... Броўка.
4. Раскрыць сутнасць, сапраўдны змест чаго-н., зрабіць яўным, відавочным. — Ты занадта агаліў сэнс жыцця, — сказаў Турсевіч. Колас.
5.перан. Пакінуць без людзей, без зброі, зрабіць даступным, адкрытым для ворага. Агаліць фронт. □ [Ермашоў:] А вам, таварышы, не шкодзіць павучыцца ў Наганава, як трэба трымаць заняты рубеж. А то, сапраўды: агалілі яго флангі і — бывай здароў... Губарэвіч.
6. Выняць з ножнаў. Агаліць шаблю. 7. Зрэзаць брытвай валасы, пабрыць.
@агалошаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агаласіць.
@агалошвацца, -аецца; незак. 1. Тое, што і агалашацца (у 1 знач.).
2.Зал. да агалошваць.
@агалошваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агаласіць (у 1 знач.).
@агаляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да агаліцца.
2.Зал. да агаляць.
@агаляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да агаліць.
@аганёк, -нька, м. Пакаёвая травяністая расліна, якая найчасцей цвіце ярка-чырвонымі кветкамі. Гэта прасторная святліца з мноствам фікусаў, аганькоў, руж, пальмаў, якімі, былі застаўлены ўсе вокны і палавіна падлогі, і была [Сашына кватэра]. Шамякін.
@аганізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; незак. Быць у стане агоніі; канаць.
@аганяць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да абагнаць (у 2 знач.).
@агараджальны, -ая, -ае. Прызначаны для абгароджвання, засцярогі чаго-н. Агараджальная дамба. Агараджальныя збудаванні.
@агарадзіцца, -раджуся, -родзішся, -родзіцца; зак. Тое, што і абгарадзіцца.
@агарадзіць, -раджу, -родзіш, -родзіць; зак. 1. Тое, што і абгарадзіць.
2.перан. Засцерагчы, абараніць, ахаваць ад каго-, чаго-н. Агарадзіць чалавецтва ад вайны. □ Падземная частка помпавай станцыі размесціцца ніжэй узроўню вады ў Дзвіне, яе трэба агарадзіць ад грунтавых вод. Хадкевіч.
@агарак, -рка, м. Астатак недагарэлай свечкі, электрода, цыгаркі і пад. Васковы агарак. □ Рыгор моўчкі прайшоў да сябе і, засвяціўшы агарак свечкі, зноў хапіўся за чытанне. Гартны.
@агарнуцца, агарнуся, агорнешся, агорнецца; зак. 1. Ахінуць сябе чым-н.; загарнуцца. Агарнуцца хусткай. 2. Заслацца, аблажыцца з усіх бакоў. Лес агарнуўся цемрай. 3.перан. Апынуцца ў пэўным душэўным стане. [Вэня] дапаў да сваіх саней, і душа яго агарнулася лагодным спакоем: конь быў накормлены і запрэжан. Чорны.
@агарнуць, агарну, агорнеш, агорне; зак., каго-што. 1. Укрыць з усіх бакоў, абкруціць. Іван, нічога не кажучы, агарнуў адзежынай худыя, вострыя плечы [Джуліі]. Быкаў.
// Абняць, абхапіць каго-, што-н. Аберуч агарнуў [хлопчык], як з маткаю абняўся, І ў споласе сачыў за бамбавозам, І нават у пажары не расстаўся З бярозай. Вітка.
// перан. Настаць, заспець (пра ноч, цемру і пад.). Зося гэтак шчыра запрацавалася, што не пабачыла, як яе агарнула ноч. Чарот. Ціхі летні вечар агарнуў зямлю. Якімовіч.
2.перан. Завалодаць, захапіць, падпарадкаваць сабе; адолець, апанаваць. Дома Міця доўга не мог супакоіцца. Думкі пра Сюзану ўладна агарнулі душу. Навуменка.
// Ахапіць каго-н. (пра пачуцці, стан). [Іван і Джулія] не здолелі прайсці таемна, адкрылі сябе, ззаду застаўся сведка, і непакой з новаю сілай агарнуў хлопца — выдасць аўстрыяк ці не? Быкаў. [Язэп:] — “Што ты, Віктар, выдумляеш, хто пра мяне гаворыць?” А ў самога сэрца ў пяткі заскочыла, і млявасць агарнула ўсё цела. Чарнышэвіч.
@агарод, -а і -у, м. 1. -а. Участак зямлі засаджаны агароднінай. Мінулі хлеў, між густых зарас[нікаў] кіяшніку і маку, што буяў на агародзе, выбраліся на прыгуменне. Мележ. Хлопчыкі падышлі ўжо блізка да агародаў, як учулі плач на ўскраі вёскі. Лынькоў.
2. -у. Агародныя культуры. На папялішчы тым сусед Сабе пасеяў агарод. Астрэйка.
◊ Агарод гарадзіцьгл. гарадзіць. Кідаць каменьчыкі ў агародчый гл. кідаць. Пусціць казла ў агародгл. пусціць.
@агароджа, -ы, ж. Плот, тын, сцяна і пад. вакол чаго-н. Старыя ліпы і бярозы.., нібы верныя вартаўнікі, стаялі наўкола жалезнай агароджы. Чарот. Перад вокнамі, за нізкай агароджай, цвілі вяргіні. Чорны. Таму маўзалей, агароджу, Каб вечна тут вёсны цвілі, Вянкамі народ упрыгожыў. Танк.
@агароджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агарадзіць.
@агароджванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. агароджваць — агарадзіць.
@агароджвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да агарадзіцца.
@агароджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агарадзіць.
@агародка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Від лёгкай агароджы (звычайна каля дома). [Мартын:] — Дом.. [сыну] новы пабудаваў, ды не абы-які — з балкончыкам, з фігурнай агародкай. Ракітны.
@агароднік, -а, м. Той, хто займаецца агародніцтвам. Марына бабку падмяняе І рэжа скібіны-брускі Ды градку гладзіць і раўняе, Як агароднік запраўскі. Колас.
@агародніна, -ы, ж., зб. Карані, клубні, зяленіва агародных раслін. [Лабановіч:] — Кожнай агародніне свой час. Свой час ягадзе і свой баравіку... Колас.
@агароднінны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агародніны. Агароднінная база.
@агародніца, -ы, ж. Жан. да агароднік. Воўк не пастух, а свіння не агародніца. Прыказка.
@агародніцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агародніцтва і агародніка.
@агародніцтва, -а, н. Развядзенне агародных культур як галіна сельскай гаспадаркі. Прамысловае агародніцтва. Парніковае і цяплічнае агародніцтва.
@агароднічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Займацца агародніцтвам.
@агародны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агароду. Агародная зямля. Агародная брыгада. // Які расце на агародзе. Агародныя расліны.
@агародчык, -а, м. Агароджаны кавалачак зямлі (звычайна пад вокнамі), дзе садзяць кветкі, сеюць расаду; кветнік. Акно выходзіла на вуліцу, у цесны агародчык для кветак і расады. Чорны.
@агартаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агарнуць.
@агат, -у, М агаце, м. Цвёрды мінерал, які складаецца з слаёў рознай афарбоўкі; выкарыстоўваецца для ўпрыгожанняў і дробных вырабаў.
[Грэч. achates.]
@агатавы, -ая, -ае. Зроблены з агату. Агатавы кубак. // Які мае ўласцівасці, выгляд або колер агату. Агатавыя вочы.
@агаткі, -так; адз.агатка, -і, ДМ -тцы, ж. Лекавая і дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з белымі або ружовымі кветкамі.
@агент/11, -а, М -нце, м. 1. Прадстаўнік арганізацыі, установы, які выконвае службовыя, дзелавыя даручэнні. Агент па забеспячэнню. Страхавы агент. 2. Асоба, якая з'яўляецца стаўленікам каго-н., служыць чыім-н. інтарэсам. Агенты імперыялізму. 3. Сакрэтны супрацоўнік разведкі якой-н. дзяржавы; шпіён. Атраду таварыша Андрэя даручана ўстанавіць, ці не з'яўляецца гэты “бацька Рудольф” агентам гестапа. Мікуліч.
[Ад лац. agens, agentis — дзейны.]
@агент/22, -а, М -нце, м. Кніжн. Прычына, якая выклікае тыя або іншыя з'явы ў прыродзе. Мікробы, вірусы — інфекцыйныя агенты.
@агентура, -ы, ж. 1. Разведвальная служба, якая арганізоўваецца для збірання сакрэтных звестак і правядзення падрыўной работы.
2.зб. Агенты (гл. агент1 у 3 знач.). Варожая агентура.
@агентурны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агентуры (у 1 знач.). Агентурныя звесткі. Агентурная разведка.
@агенцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агента1 (у 1 знач.), звязаны з ім.
@агенцтва, -а, н. Прадстаўніцтва, аддзяленне якой-н. установы ці прадпрыемства. Гандлёвае, паштовае, страхавое агенцтва. // Установа інфармацыйнага, пасрэдніцкага характару. Інфармацыйнае агенцтва. Тэлеграфнае агенцтва.
@агеньчык, -а і -у, м. 1. -у. Памянш.-ласк. да агонь (у 1 знач.). Каля зямлянкі тут прыветна Гарэў агеньчык чуць прыкметна. Колас. Задрыжалі рукі, і сэрца ўсхадзілася хутка, хутка, калі цьмяны агеньчык запалкі аблізаў па чарзе кожны з шнуроў. Лынькоў.
2. -а. Святло ад чаго-н. у выглядзе кропкі; плямка святла. Зялёны агеньчык тралейбуса. Агеньчык цыгаркі. // перан. Бляск вачэй (звычайна як адлюстраванне якога-н. унутранага стану чалавека). Зноў успыхнулі ў вачах Любы ранейшыя смяшлівыя агеньчыкі. Васілевіч.
3.-у; перан. Захапленне, запал, уздым. Міша Казлоў не любіць высокіх слоў: энтузіязм, камсамольскі агеньчык, працоўны ўздым. Ахвота да працы ў яго — патрэба душы. Мыслівец.
◊ На агеньчык (зайсці, забегчы) — зайсці да каго-н. мімаходам, убачыўшы ў вокнах святло.
@агібацца, -аецца.
1.Незак. да абагнуцца.
2.Зал. да агібаць.
@агібаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абагнуць. Алесь хадзіў каля крынічкі, Што з лесу тут жа выцякала І дужкай хату агібала. Колас.
@агіда, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. Вельмі непрыемнае пачуццё, якое выклікаецца кім-, чым-н. [Юлька] адразу заўважыла, што.. [Андрыян] вельмі п'яны, і скаланулася ад агіды і страху. Марціновіч.
2.Лаянк. Нягоднік, паскуднік. Зірнуў на Богута Даніла, як на агіду, на брыду. Колас.
@агідлівасць, -і, ж. Уласцівасць агідлівага.
@агідлівы, -ая, -ае. Які выказвае агіду, поўны агіды да каго-, чаго-н. Лясніцкі.. уздрыгнуў ад раптоўнага прыліву гневу і агідлівай пагарды да гэтага чалавека [Гаруна], якому вельмі доўгі час яны [партызаны] без сумнення верылі. Шамякін.
@агіднасць, -і, ж. Уласцівасць агіднага.
@агіднік, -а, м. Лаянк. Нягоднік, паганец, брыдота. [Ліндэ:] — Даволі глядзець, як звер, на свайго гаспадара... На свайго карміцеля... Чуеш, агіднік? Бядуля.
@агідніца, -ы, ж. Жан. да агіднік.
@агідны, -ая, -ае.
1. Які выклікае агіду (у 1 знач.). Агідны пах. Агідная лаянка. □ Нечым страшным і пачварным аддало ў першы момант ад.. [нямецкай вінтоўкі], усё роўна як ад агіднай змяі. Кулакоўскі.
2. Вельмі дрэнны, брыдкі, гадкі. Бюракратызм.. — адзін з самых агідных перажыткаў мінуўшчыны. “Полымя”.
@агінацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Ухіляцца ад непасрэднага ўдзелу ў працы; туляцца, гультаяваць. Усе працуюць старанна, ніхто не агінаецца. Чарнышэвіч. — Раз! Два! Узялі! — чуваць голас Марынчука. Хто пяўся з усяе сілы, а хто агінаўся, а каму проста нельга было даступіцца. С.Александровіч.
// Ухіляцца ад адказу, гутаркі, кампаніі і пад. Дзверы на работу замкнуты, падтрымкі няма, кожны агінаецца пры сустрэчы, каб і самому не падпасці пад падазрэнне. Лужанін.
@агінаць, -аю, -аеш, -ае. Тое, што і абгінаць.
@агіт... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову агітацыйны, напрыклад: агітбрыгада, агітпункт.
@агітаваць, -тую, -туеш, -туе; незак. 1. Займацца агітацыяй (у 1 знач.). Трэба мець на ўвазе, што ў гэтай выбарчай кампаніі кожнаму агітатару прыйдзецца агітаваць адначасова за некалькіх кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. “Звязда”. Самае большае, што маглі зрабіць камсамольцы, гэта агітаваць за таварыства. Крапіва.
2.каго. Разм. Пераконваць у чым-н., схіляць да чаго-н.; угаворваць. Астатнія [вучні] аднесліся да гуртка з іроніяй, кпілі, бяскрыўдна жартавалі: кожны агітаваў суседа, а сам не запісваўся. Шамякін.
@агітатар, -а, м. 1. Той, хто вядзе агітацыю (у 1 знач.). Палітычны, камсамольскі, прафесійны агітатар. 2. Тое, пры дапамозе чаго вядзецца агітацыя. Газета — не толькі калектыўны прапагандыст і калектыўны агітатар, але таксама і калектыўны арганізатар. Ленін.
@агітатарскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агітатара.
@агітацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агітацыі (у 1 знач.). Агітацыйны калектыў. Агітацыйны плакат. Агітацыйная работа. Агітацыйная літаратура.
@агітацыя, -і, ж. 1. Вусная або праз друк дзейнасць, якая мае сваёй мэтай палітычнае ўздзеянне на свядомасць і настрой мас, распаўсюджванне сярод іх пэўных ідэй і лозунгаў. Камуністычная агітацыя. Масавая палітычная агітацыя. Наглядная агітацыя. Перадвыбарчая агітацыя. Сродкі агітацыі. 2.Разм. Дзеянне паводле дзеясл. агітаваць (у 2 знач.).
[Ад лац. agitatio — прывядзенне ў рух.]
@агітбрыгада, -ы, ДМ. -дзе, ж. Агітацыйная брыгада, якая вядзе агітацыйна-масавую прапаганду. Часта перад механізатарамі выступае агітбрыгада раённага дома культуры. “Звязда”.
@агітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. Твор літаратуры, жывапісу і пад., які ставіць толькі агітацыйныя мэты і не ўлічвае мастацкага боку. Палітычная агітка. □ Няўжо такі выдатны верш? Прачытаў. Нічога асаблівага. Так сабе агітка. Сабаленка.
@агіткалектыў, -тыву, м. Калектыў агітатараў, які ствараецца пры пярвічных арганізацыях КПСС для вядзення агітацыйнай работы сярод насельніцтва.
@агітмасавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агітацыйнай, грамадска-палітычнай работы сярод мас.
@агітплакат, -а, М -каце, м. Спецыяльны плакат з агітацыйным зместам. Усе.. разнавіднасці мастацкай зброі.. скарыстоўвае Максім Танк на старонках агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Бугаёў.
@агітпоезд, -а, М -дзе, м. Спецыяльна абсталяваны чыгуначны састаў, што выкарыстоўваецца як рухомы агітпункт.
@агітпроп, -а, м. Скарочаная назва аддзелаў агітацыі і прапаганды пры ЦК і мясцовых камітэтах ВКП (б), якая ўжывалася да 1934 г.
@агітпункт, -а, М -кце, м. Агітацыйны пункт (мясцовая ўстанова, якая вядзе масава-палітычную работу сярод насельніцтва).
@агія... Першая частка запазычаных складаных слоў царкоўнага паходжання, якая адпавядае слову святы, напрыклад; агіябіяграфія, агіяграфія і інш.
@агіяграфічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агіяграфіі. Агіяграфічная літаратура.
@агіяграфія, -і, ж. Від хрысціянскай літаратуры, які складаецца з апісанняў жыцця святых.
[Грэч. hagios — святы і grapho — пішу.]
@аглабелька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. 1.Памянш. да аглобля. Яўген Пятровіч рушыў за Колем, які моцна абхапіў рукамі тонкія аглабелькі. Якімовіч.
2. Дужка ў акулярах, якая закладваецца за вуха. Доктар зірнуў спадылба на ўсіх нас праз свае акуляры, у якіх чамусьці не было правай аглабелькі. Сабаленка.
@аглабельны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аглоблі.
◊ Аглабельная крытыкагл. крытыка.
@аглабіна, -ы, ж. Біла, якім мацуюцца лёсткі ў драбінах. Шэя трошкі падбег, узяўшыся за лейцы, потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў перш на аглабіне, потым перамясціўся ў перадок. Гартны.
@агламерат, -у, М -раце, м. Спец. 1. Рыхлае скапленне розных горных парод і мінералаў.
2. Спечаная ў кавалкі дробная або пылападобная руда.
@агламерацыя, -і, ж. Спец. Атрыманне вялікіх кавалкаў з рыхлых дробных руд, пылападобных матэрыялаў шляхам спякання.
@аглапарыт, -у, м. Будаўнічы матэрыял порыстай структуры. Гліністы аглапарыт.
@аглапарытавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да аглапарыту. Аглапарытавы шчэбень.
@агледжаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агледзець.
@агледзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; заг. агледзься; зак. 1. Паглядзець вакол сябе, па баках. [Настаўнік] зняў акуляры, па прывычцы працёр іх хусцінкай, адзеў і агледзеўся навокал. Даніленка.
2. Звыкнуцца, асвойтацца з новымі абставінамі. Не паспелі агледзецца [дзеці] — дзяжурны абвясціў канец перапынку, пара было збірацца ў дарогу. Пальчэўскі.
3. Хапіцца, апамятацца; заўважыць што-н. Пакуль людзі агледзеліся, Сымон уцёк. Бядуля. Злосная Валя ўвайшла ў Любіну кватэра, не думаючы, і толькі там агледзелася, што яе акружае. Чорны.
◊ Не паспець агледзецца, як...гл. паспець.
@агледзець, -джу, -дзіш, -дзіць; заг. агледзь; зак., каго-што. 1. Акінуць позіркам, разгледзець з усіх бакоў. Агледзеў майстар камень ды выкаваў з яго споднік для млынавых жорнаў. Якімовіч.
// Пазнаёміцца, разглядаючы прадмет за прадметам. За дзень звяно ў сталіцы На вуліцах і пляцах Агледзела святліцы, Тэатры і палацы. Аўрамчык.
2. Заглянуць усюды, шукаючы каго-, чаго-н. Міколка агледзеў вагон — няма дзеда. Лынькоў.
3. Выпадкова ці знарок адшукаць, напаткаць прыхаванае. Назаўтра раніцай агледзеў.. [Максімку] дворнік і выгнаў мятлою вон. Якімовіч.
3. Абследаваць, вызначыць стан здароўя арганізма або асобнага органа шляхам агляду, выслухвання і пад. Устрывожаная,.. [Граноўская] агледзела нагу. Рана была невялікая. Гурскі.
5. Прывесці ў парадак; падправіць, паднавіць. Агледзеў іх [будынкі] Антось, падправіў І шулы новыя паставіў У гнілы паркан. Колас.
@агледзіны, -дзін; адз. няма. 1. Агляд каго-, чаго-н. з мэтай знаёмства. Агледзіны пінкавіцкіх мясцін мы, вядома, пачалі з будынка былой школы, у якой больш чым паўвека таму назад працаваў вялікі паэт. С.Александровіч. — А цяпер хадзем на агледзіны да той затокі. Можа там і арэхаў зусім няма, — пажартаваў ляснік. Дубоўка.
2. Бытавы абрад знаёмства жаніха і яго сваякоў з нявестай. Была турбота [у Ганны] пра тое, каб не спатыкнуцца ў чым-небудзь на агледзінах, усё зрабіць так, як трэба, не паказаць сябе недарэкаю.. Назаўтра, у нядзелю, былі змовіны. Мележ.
@аглоблі, аглабель, Д аглоблям; адз.аглобля, -і, ж. Пара жардзін, прымацаваных канцамі да пярэдняй восі воза, у якія запрагаюць каня.
◊ (Быць) у аглоблях — выконваць якія-н. цяжкія абавязкі. Запрэгчы ў аглоблігл. запрэгчы. Ні па кані ні па аглобляхгл. конь. Павярнуць (завярнуць) аглоблігл. павярнуць.
@аглухлы, -ая, -ае. Які стаў глухім. Аглухлы чалавек.
@аглухнуць, -ну, -неш, -не; пр. аглух, -ла; зак. 1. Страціць пачуццё слыху; стаць глухім, — Ты што?! — грымнуў гаспадар кулаком па стале. — Аглухла?.. Бажко. Такі шум, гоман на кірмашы, што чалавек ледзь не аглух. Якімовіч.
2. Стаць прыглушаным, заціхнуць (пра гукі). Гудок паравоза раптоўна аглух.
@аглушальны, -ая, -ае. Здольны аглушыць, вельмі моцны, гучны. Пярэдні паравоз узняўся і павіс у вогненным смерчы — шалёна круціліся на месцы калёсы. Усё гэта цягнулася долю секунды і — рассыпалася, распалася ў аглушальным грукаце. Лынькоў.
@аглушаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аглушыць.
@аглушаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аглушыць.
@аглушваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аглушыць.
@аглушыцца, аглушыцца; зак. Напоўніцца аглушальнымі гукамі (пра паветра, прастору). Праз хвілін дзесяць бор аглушыўся грымотным выбухам. Якімовіч.
@аглушыць, аглушу, аглушыш, аглушыць; зак., каго-што. 1. Моцным гукам, шумам часова пазбавіць здольнасці чуць. Асляпіў горад сваім святлом, аглушыў грукатам, здзівіў сваёй прыгажосцю. Каваль. Свет страсянуўся, жудасны гук аглушыў яго, і стала цёмна. Чорны.
// перан. Напоўніць аглушальнымі гукамі (паветра, прастору). Калі, бывала, грому ўдары аглушаць ціхае сяло, на фоне цёмна-сіняй хмары мільгае белае крыло. Вялюгін.
2.Разм. Моцна ўдарыць па галаве; ударам давесці да непрытомнасці. Дзед непрыкметна падабраўся кустамі да карнікаў і, высока ўзмахнуўшы дубінай, аглушыў аднаго ў зялёнай касцы. Шчарбатаў.
// перан. Чым-н. нечаканым моцна ўразіць, ашаламіць. Не сказаць, каб Сымона Чуйку вельмі аглушыла навіна, што ягонага Рыгора няма на лесапільні ўжо можа больш за тры гады. Чорны. Гітлераўцы разлічвалі, што начное забойства страшэнна ўразіць людзей, аглушыць іх. Шамякін.
3.перан. Разм. Выпіць вялікую дозу чаго-н. (гарэлкі, спірту). [Міхась] выняў з кішэні портак паўлітроўку. — Поўненькая. З чырвонай галоўкай. Адну такую, Вася, сам аглушыў. Брыль.
@аглушэнне, -я, н. 1.Дзеянне паводле дзеясл. аглушаць — аглушыць (у 1 знач.).
2.Спец. Страта звонкім гукам звонкасці і пераход яго ў адпаведны глухі.
@агляд, -у, М -дзе, м. 1.Дзеянне паводле дзеясл. агледзець (у 1 знач.).
2. Абследаванне якога-н. аб'екта для выяўлення або праверкі яго стану. Тэхнічны агляд. Медыцынскі агляд. 3. Афіцыйнае інспектаванне войск камандаваннем на парадзе.
4. Грамадская праверка, паказ чаго-н. Рэспубліканскі агляд мастацкай самадзейнасці. 5. Кароткае паведамленне пра з'явы, падзеі, факты, якім-н. чынам звязаныя паміж сабою. Міжнародны агляд. Агляд творчасці пісьменніка. Агляд газет.
@аглядавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да агляду (у 2 знач.).
@аглядальнік, -а, м. Аўтар газетнага, часопіснага і інш. агляду навін за пэўны час. Спартыўны аглядальнік. Міжнародны аглядальнік.
@агляданне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. аглядаць — агледзець (у 1 знач.).
@аглядацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да аглянуцца (у 1 знач.).
2.Зал. да аглядаць.
@аглядаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агледзець.
@аглядвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да аглянуцца. Ішла.. [жанчына] чамусьці крадком і ўвесь час аглядвалася. Якімовіч.
2.Зал. да аглядваць.
@аглядваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агледзець (у 1, 2 і 4 знач.).
@аглядка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. 1.Дзеянне паводле дзеясл. аглядацца — агледзецца (у 1—2 знач.), аглянуцца (у 1—2 знач.).
2. Асцярожныя, баязлівыя адносіны ў дзеяннях; асцярога. [Вера:] — У гэтых словах — уся наша Таня, з яе аглядкамі на заўтра. Машара.
◊ Без аглядкі (бегчы, імчацца, дзейнічаць і пад.) — а) бегчы вельмі хутка, з усіх сіл, не аглядваючыся. Алесь без вопраткі і босы Бяжыць у снег, праставалосы, За хлеў ён чэша без аглядкі: — А во яны! а во “начаткі”! Колас; б) рабіць што-н. рашуча, не вагаючыся; в) рабіць што-н. бесклапотна, не звяртаючы ўвагі ні на што. З аглядкай — асцярожна, прадбачліва; прыглядаючыся да другіх.
@агляднасць, -і, ж. 1. Уласцівасць агляднага; аглядны характар чаго-н.
2. Асцярожнасць, прадуманасць дзеянняў, учынкаў. Такая агляднасць Вачынскай кінулася мне ў вочы. Пестрак.
@аглядны, -ая, -ае.
1. Які можна агледзець, акінуць, ахапіць поглядам.
2. Які з'яўляецца аглядам (у 3 знач.). Аглядны артыкул. 3. Які мае дачыненне да афіцыйнага інспектавання, праверкі.
@аглядчык, -а, м. Службовая асоба, якая робіць агляд чаго-н. з мэтай праверкі. Аглядчык вагонаў. Аглядчык засцерагальных лямпаў.
@аглянуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. 1. Паглядзець, павярнуўшы галаву назад; азірнуцца. Вольга Віктараўна ідзе борзда, ні разу назад не аглянулася. Лабановіч стаіць, пазірае ёй услед. Колас.
// перан. Кінуць погляд на мінулае, каб даць яму новую ацэнку. Вялікі Кастрычнік даў магчымасць беларускім пісьменнікам аглянуцца з вышыні заваёў сацыялістычнай рэвалюцыі на мінулае свайго народа. Дзюбайла.
2. Паглядзець вакол сябе. Лясніцкі памаўчаў, аглянуўся навокал і панізіў голас. Шамякін.
3. Апамятацца, заўважыць, прыкмеціць. І дзядзька наш не аглянуўся, Як і яго людская хваля Нясла, бы шчэпку ў перавале. Колас.
◊ Не паспець аглянуцца, як ...гл. Паспець.
@аглянуць, -ну, -неш, -не; зак., каго-што. Акінуць позіркам. Міхал падыдзе і прыстане, І лаву жыцейка агляне. Колас.
@агнастыцызм, -у, м. Спец. Ідэалістычнае філасофскае вучэнне, якое адмаўляе магчымасць пазнання аб'ектыўнага свету як крыніцы нашых адчуванняў.
[Ад грэч. agnōstos — невядомы.]
@агнастычны, -ая, -ае. Спец. Які мае дачыненне да агнастыцызму, агностыка.
@агнездавацца, агняздуюся, агняздуешся, агняздуецца; зак. 1. (1 і 2 ас не ўжыв.). Звіць сабе гняздо дзе-н. (пра птушак). Высокай, разгалістай стала ігруша. Цыбаты бусел агнездаваўся на ёй. Лынькоў.
2.перан. Пасяліцца (пра людзей). — Хату там купіў [дзед] і пераехаў у Жалезінкі. А потым ужо, як сталі зямлю даваць, у Ходараве агнездаваўся. Масарэнка.
@агнёвы, -ая, -ае. Тое, што і агнявы. Агнёвае мора пажару. □ Іх [людзей] злучыў спеў гудкоў, Спаяў стук малаткоў. У іх сэрцах агнёвая зорнасць. Журба. Там, дзе сонца агнёвымі крыллямі Хоча слёзы балота выпіць, Шэпча хвалямі ціха гуллівымі Чараўніца — Прыгожая Прыпяць. Чарот. [Раіса] захаплялася.. [Лясніцкім], усміхалася яму такой чароўнай даверлівай усмешкай, ад якой гарэла агнёвай радасцю сэрца. Зарэцкі.
@агнёўка, -і, ДМ -нёўцы; Р мн. -нёвак; ж. Невялікі матыль — шкоднік раслін. З доследаў Краснаярскага інстытута лесу і драўніны.. было вядома, што ў Сібіры такія прышчэпы псуе шышкавая агнёўка, ад якой там ратуюцца або пастаю ДДТ, або апырскваннем. Дубоўка.
@агністы, -ая, -ае.
1. Які свеціцца, як агонь. Агністая чырвань на ўсходзе Адсвечвае, грае пажарам. Колас. Лес зашумеў мацней, захістаўся. Збоку бліснула яркая агністая паласа. Якімовіч.
// Падобны колерам да агню; які адлівае фарбамі агню. З табою, клён, я разважаю. З тваёй агністай галавой. Броўка.
// Пякучы, гарачы, як агонь. Усё дзіка, пустынна імшыцца, Агністая спёка стаіць. Багдановіч.
2. Палымяны, бліскучы, які ззяе ад узрушэння і пачуцця (пра вочы, позірк). Цёмны сад-вінаград, Цвет бяленькі вішнёвы, — І агністы пагляд, І гарачыя словы. Багдановіч.
// перан. Палымяны, страсны. Любіў жыццё, свабоду я Душой сваёй агністай... Броўка.
// Натхняльны, страсны. Сотні тысяч галодных Узнімаюць, як сцяг, Два агністыя словы: — Мір і хлеб! Глебка.
@агніца, -ы, ж. Невялікая пасудзіна з кнотам, якая напаўняецца драўняным маслам і запальваецца перад абразамі; лампада. Па харомах вяльмож і царкоўных званіцах Анямеў п'яны спеў і патухлі агніцы. Бядуля.
@агнішча, -а, н. 1.Гіст. Прыстасаванне, дзе ў старажытнасці распальвалі і зберагалі агонь.
2. Месца лакалізацыі чаго-н., крыніца, з якой што-н. пашыраецца.
@агностык, -а, м. Паслядоўнік агнастыцызму.
@агня... Першая частка складаных слоў, якая адпавядае слову агонь, напрыклад: агнястрэльны, агнякрылы і пад.
@агнявы, -ая, -ое.
1. Які мае дачыненне да агню. Агнявыя ўспышкі. □ Густое воблака дыму, апярэдзіўшы агнявую лавіну і цяжка пераплыўшы па прыгнутых калоссях, раптам накіравалася да лесу. Кулакоўскі. Як высокае залатое жыта пад ветрам, хістаецца полымя, то сцелючыся над долам агнявымі пасмамі, то яркімі стужкамі ўзвіваючыся ўгору. Колас.
2. Які мае колер агню; ярка-чырвоны. І песня, і людзі, і агнявыя пад сонцам грывы коней — усё ляцела бурай-віхурай уперад ды ўперад. Лынькоў. Агнявыя валаконцы Ткуцца ў шоўк чырвоны — Гэта хмаркі ладзяць сонцу І дзяньку кароны. Колас.
3.перан. Які выпраменьвае яркае святло; бліскучы. Свеціць ласкай з высі агнявое сонца, Хараства красою свет ўвесь адзяе... Гурло.
4.перан. Палымяны, гарачы, парывісты. Гэта здарэнне, гэты агнявы пацалунак панны Ядвісі напоўніў.. [Лабановіча] шчасцем. Колас. У век наш крытыкі сур'ёзнай І самакрытык агнявых Мы падыходзім вельмі грозна Не да сябе, а да другіх. Купала.
// Напоўнены напружанай барацьбой, бурнымі падзеямі. Паэт [Дудар] не можа без захаплення, без гордасці гаварыць аб “агнявой нашай эры”. Ярош.
5. Звязаны з абстрэлам, стральбой. Яшчэ агнявы налёт артылерыі не скончыўся, як былі заўважаны танкі. Гурскі.
○ Агнявая заслонагл. заслона. Агнявая кропкагл. кропка. Агнявая пазіцыягл. пазіцыя (у 2 знач.). Агнявы рубежгл. рубеж. Агнявыя сродкігл. сродак.
@агняздоўвацца, -аецца. Незак. да агнездавацца.
@агнямёт, -а, М -мёце, м. Зброя, якая паражае праціўніка струменем агню.
@агнястрэльны, -ая, -ае. У выразах: агнястрэльная зброягл. зброя; агнястрэльная ранагл. рана; агнястрэльныя прыпасыгл. прыпас
@агняцвет, -у, М -цвеце, м. 1. Тое, што і братаўка.
2. Агульная назва дарагіх камяпёў.
@агойтацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Прывыкнуць да чаго-н., асвойтацца. Каменнаму трэба быць, каб жыць у сям'і Верамейчыкаў.. Ды агойталася [Зося] ужо трохі за колькі год, прывыкла да грызні. Крапіва.
@аголенасць, -і, ж. Уласцівасць аголенага (у 2 знач.).
@аголены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад агаліць.
2.у знач. прым. Без адзення; голы. Сумны, паніклы і ў той жа час суровы ў сваім маўчанні, з аголенай галавой,.. [вайсковец] доўга аглядаў запусцелае селішча. Ракітны.
// Пазбаўлены покрыва. Аголенае карэнне дрэў. // Пазбаўлены верхняга слоя; бачны, не прыкрыты. Аголеныя горныя пароды. // Пазбаўлены расліннасці (пра мясцовасць). Неба абложанае нізкімі хмарамі, здавалася, усё цяжэй навісла над аголенай зямлёй. Колас.
3.у знач. прым. Выняты з ножнаў. Казакі з аголенымі шаблямі, з гіканнем праімчаліся паўз яго [Юткевіча]. Мікуліч.
3.перан.; у знач. прым. Відавочны па сваёй сутнасці, непрыкрыты. Аголены цынізм. Аголеная праўда.
@агольванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. агольваць — агаліць (у 1, 2, 4 знач.).
@агольвацца, -аюся, -аешся, -аецда. Незак. да агаліцца.
@агольваць, -аю, -аеш, -ас. Незак. да агаліць.
@агонія, і, ж. Перадсмяротны стан арганізма, кананне. Вепр дзіка рохкнуў, выскачыў з рову і ўпаў на снег з разарваным жыватом і з выпаўшымі вантробамі, б'ючыся ў страшнай перадсмяротнай агоніі. Колас.
[Грэч. agōnia — змаганне.]
@агонь, агню, м. 1. Распаленыя газы, якія вылучаюцца пры гарэнні і ярка свецяцца; полымя. Уся станцыя гарэла, і дождж, хоць і быў моцны, аднак не меў сілы заліць гэтае мора агню. Шамякін. Агонь весела пабег ад снапа да снапа, салома затрашчала. Якімовіч.
2. Падпаленая куча дроў, галля, ламачча і пад.; вогнішча. Назбіраўшы яшчэ сушняку, Міколка з дзедам расклалі невялікі агонь. Лынькоў.
3. Святло ад асвятляльных прыстасаванняў; светлавая кропка. У куткавым пакоі ў Няслаўскіх гарэў агонь, хоць на вуліцы яшчэ добра відно было. Мурашка. У хаце гарбатага краўца Лапінкі снедалі пры агні. Брыль.
// перан. Бляск у вачах ад узбуджэння, страсці. Цёмныя вочы Дакутовіча свяціліся такім агнём, што Жэня зразумеў: яго сябра ведае нейкую надзвычайную таямніцу. Шчарбатаў.
4.перан. Палымянасць, жвавасць, душэўны ўздым. Яе, крылатую, цаню, Яна вялікай славы варта, Крыніца творчага агню — Загартаваная упартасць. Хведаровіч. Твар.. [Себастыяна] быў халодны. Цеплыня і агонь гарэлі ў ім у глыбіні. Чорны. Навошта кветкі? У сэрцы Без іх агню хапае. Калачынскі.
// Пра быстрага і бойкага чалавека. — Слаўная ў Булыгі наймічка, да чаго ж спрытная і ваяўнічая! Агонь! Такой, браце, пальца ў рот не кладзі... — сказаў адзін з парабкоў. Бажко. Сумеўся Богут з неспадзевы, Нагладзіў вус, пачухаў скронь — Ого, якія яе [Марыны] спевы! Ох, не кабеціна— агонь! Колас. Як што робіць — агонь, а як што зробіць — у агонь. Прымаўка.
5. Ружэйная, артылерыйская стральба. Адкрыць агонь. Весці агонь. Прыцэльны, беспрыцэльны агонь. □ Нашай групе трэба было адцягнуць на сябе агонь праціўніка, пакуль асноўныя часці.. наблізяцца з супрацьлеглага боку і пойдуць на штурм. Карпюк.
// Ваенная каманда. — Агонь па ворагу! — камандую я, яшчэ зусім не ведаючы, якое выбраць рашэнне. Якімовіч.
○ Адамаў агонь — павышэнне тэмпературы ў час хваробы. Антонаў агонь — заражэнне крыві, гангрэна. Беглы агонь — часты артылерыйскі агонь, які вядзецца самастойна кожнай гарматай. Бенгальскі агонь — яркае белае ці каляровае полымя, якое ўтвараецца пры гарэнні спецыяльнага саставу (з берталетавай солі, серы і інш.), а таксама сам феерверачны агонь. Блукаючыя агні — блакітныя языкі полымя, што паяўляюцца ноччу на балоце ў выніку згарання газу метану, які вылучаецца пры гніенні. Вечны агонь — агонь, які пастаянна гарыць каля помнікаў, магіл загінуўшых герояў як сімвал бяссмерця іх славы. Кінжальны агонь — агонь гармат, кулямётаў, які адкрываецца раптоўна на блізкай адлегласці. Лінія агню — рубеж на пярэднім краі, з якога вядзецца стральба па праціўніку. Праметэеў агонь — нязгаснае ўнутранае імкненне да дасягнення высокіх мэт, да шчасця ўсіх людзей. Сустрэчны агонь — агонь, які вядзецца ў адказ на агонь праціўніка. Шквальны агонь — інтэнсіўны, масіраваны агонь.
◊ Агнём і мячом — з бязлітаснай жорсткасцю. Агонь яго ведае — невядома. Баяцца як агнюгл. баяцца. Гарэць (сінім) агнёмгл. гарэць. (Днём) з агнём не знойдзешгл. знайсці. Жартаваць (гуляць) з агнёмгл. жартаваць. Жыць як агонь з вадоюгл. жыць. З агню ды ў полымя — з адной непрыемнасці ў другую, яшчэ большую. (Круціцца) як скурат на агнігл. скурат. Падліць масла ў агоньгл. падліць. Пайсці агнёмгл. пайсці. Паміж двух агнёў — пра становішча, калі небяспека пагражае з двух бакоў. Прайсці (праз) агонь, ваду і медныя трубыгл. прайсці. Пусціць з агнёмгл. пусціць. У агонь і ваду (кінуцца, пайсці) — пра гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля каго-, чаго-н. Як агню ўхапіўшы — вельмі хутка.
@агораны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агораць.
@агораць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Набыць што-н. з вялікімі цяжкасцямі. [Гушка] адчуў, як радасная надзея яго ўсяго ўскалыхнула: сярод добрых людзей, разам з імі, ён як-небудзь агорае сабе зямлі крыху і пачне жыць па-чалавечы. Чорны.
// Справіцца з чым-н.; здолець зрабіць што-н. Агораць хату.
@агорклы, -ая, -ае.
1. Пра тое, што набыло горкі смак. Не спазнаўшы месяца мядовага, Яблынькі прачнуліся удовымі, Доляй падзяліліся з рабінамі — Дзічкамі агорклымі зрабіліся. Барадулін.
2.перан. Пра тое, што надакучыла, абрыдла. З двара пачуўся так добра знаёмы, такі ўжо агорклы голас: “Мар-ры!” Брыль.
// Невыносны, цяжкі. [Язэп:] — Як там маці? [Даша:] — Нічога... І зноў настала агорклая цішыня. Асіпенка.
@агоркнуць, -не; пр. агорк, -ла і агоркнуў, -нула; зак. 1. Тое, што і згоркнуць.
2.перан. Вельмі надакучыць, абрыдзець. Толькі цікуе [сталяр] спадылба, як той воўк, — сказала мама. — А робіць — ну, што мокрае гарыць. Агоркла ўжо глядзець на гэту работу... Брыль.
// Стаць невыносным, цяжкім. Жыў ён [муж] бедна. Спадзяваўся Свой прыдбаць куточак, Хату вывесці, зямелькі Прыкупіць шматочак, Бо агоркнуў хлеб батрацкі. Колас.
@агорнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агарнуць.
@агортвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да агарнуцца.
2.Зал. да агортваць.
@агортваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агарнуць.
@агра... Першая частка складанаскарочаных слоў, якая адпавядае слову агранамічны, напрыклад: агравучоба, аграгурток, аграпрыём, агралабараторыя, аграмерапрыемства, аграфізіка.
[Грэч. agrоs — поле.]
@аграбанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграбаць — агрэбці.
@аграбаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агрэбці.
@аграбіць, -блю, -біш, -біць; зак., каго-што. 1. Сілай адабраць у каго-н. маёмасць, грошы; абрабаваць. Разам з тым [Гамыра] займаўся і бандыцтвам, выходзячы на дарогу. Аграбіў аднаго доктара, падманам заклікаўшы яго да “хворага”. Колас.
// Выкрасці чужую маёмасць. Аграбіць кватэру, магазін. 2. Забраць, абрабаваць паборамі; абабраць.
3.перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць.
@аграбленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграбіць.
@аграблены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аграбіць.
@аграгорад, -а, М -дзе, м. Вялікі сельскі населены пункт, які пабудаваны па тыпу горада і які з'яўляецца цэнтрам буйной вытворчай сельскагаспадарчай адзінкі. —Памятаеш, — з задавальненнем успамінае.. [Міхал], — як былі загаварылі ў нас пра будаўніцтва аграгарадоў. Васілевіч.
@агракліматалогія, -і, ж. Раздзел кліматалогіі, які вывучае клімат як фактар сельскагаспадарчай вытворчасці.
@агракультура, -ы, ж. Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне культуры земляробства.
@агракультурны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агракультуры. Агракультурныя мерапрыемствы.
@агралесамеліярацыйны, -ая, -ае. Звязаны з агралесамеліярацыяй. Агралесамеліярацыйныя мерапрыемствы.
@агралесамеліярацыя, -і, ж. Лесаводчыя мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне кліматычных і глебавых умоў для атрымання высокіх ураджаяў.
@аграмада, -ы, М -дзе, ж. Што-н. велізарнае, агромністае; глыба, гмах; аграмадзіна. Аграмады гор. Белая аграмада Эльбруса. Каменныя аграмады пірамід. □ Як змрочныя здані, з пустымі вачамі Стаялі муроў аграмады, Трывожнымі днямі, даўгімі начамі Не ціхла вакол кананада. Хведаровіч.
@аграмаджанне, -я, н. Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграмадзіць і стан паводле знач. дзеясл. аграмаджвацца аграмадзіцца.
@аграмаджаны, -ая, -ае.
1.Кніжн. Дзеепрым. зал. пр. ад аграмадзіць.
2.у знач. прым. У якім індывідуальныя, прыватныя сродкі вытворчасці ператвораны ў калектыўна-грамадскія.
@аграмаджванне, -я, н. Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграмаджваць — аграмадзіць.
@аграмаджвацца, -аецца; незак. Кніжн. 1.Незак. да аграмадзіцца.
2.Зал. да аграмаджваць.
@аграмаджваць, -аю, -аеш, -ае. Кніжн. Незак. да аграмадзіць.
@аграмадзіна, -ы, ж. Прадмет вельмі вялікіх памераў. Цагляная аграмадзіна ў чатыры паверхі высілася насупраць гарадскога парка. Бядуля. Скалануўшыся ўсёй сваёй аграмадзінай, параход з палёгкай выныраў, задзіраючы мокры нос аж пад самыя хмары. Лынькоў.
@аграмадзіцца, -дзіцца; зак. Ператварыцца з індывідуальнага, прыватнага ў калектыўна-грамадскае (пра сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб'екты і пад.).
@аграмадзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., што. Ператварыць індывідуальнае, прыватнае (сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб'екты і пад.) у калектыўна-грамадскае; абагуліць. Аграмадзіць зямлю, жывёлу.
@аграмадны, -ая, -ае. Незвычайна вялікі. Над будынкам вакзала калыхаўся аграмадны чырвоны сцяг. Лынькоў. Туман насунуўся разам з адлігай з захаду і за тыдзень з'еў аграмадныя гурбы снегу. Алешка.
@аграмеліярацыйны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аграмеліярацыі.
@аграмеліярацыя, -і, ж. Сістэма асушальных або арашальных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўрадлівасці глебы.
@агранамічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аграноміі. Агранамічная навука.
@агранены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аграніць.
@аграніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., што. Механічным спосабам зрабіць на чым-н. (камені, шкле) грані, канты.
@аграном, -а, м. Спецыяліст у галіне аграноміі; арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці. Участковы аграном. Аграном-палявод. [Грэч. agros — поле і nomos — закон.]
@аграномія, -і, ж. Навука пра земляробства.
[Грэч. agronomia.]
@аграньванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграньваць — аграніць.
@аграньваць, -аю, -аеш, -ае. што. Незак. да аграніць.
@аграрнік, -а, м. Разм. Спецыяліст па аграрных пытаннях.
@аграрны, -ая, -ае. Сельскагаспадарчы, звязаны з землекарыстаннем, землеўладаннем. Аграрная краіна. Аграрная палітыка. Аграрная праграма. Аграрнае пытанне. Аграрнае заканадаўства. Аграрны крызіс. Аграрны раён. Аграрны рух. [Лац. agrarius.]
@аграрый, -я, ж. Кніжн. 1. Буйны землеўладальнік, памешчык-абшарнік.
2. Член партыі буйных землеўладальнікаў, адной з найбольш рэакцыйных арганізацый у капіталістычных краінах.
[Ад лац. agrarius — зямельны.]
@агратэхнік, -а, м. Спецыяліст у галіне агратэхнікі.
@агратэхніка, -і, ДМ -ніцы, ж. Сістэма прыёмаў вырошчвання сельскагаспадарчых культур.
@агратэхнічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агратэхнікі. Агратэхнічныя мерапрыемствы. Агратэхнічныя курсы.
@аграфка, -і, ДМ -фцы; Р мн. -фак; ж. Разм. Своеасаблівая шпілька, якая ўжываецца для прымацавання чаго-н. да адзення, змацавання тканін; англійская шпілька. — Міша, — пазвала.. [жанчына] раптам маленькага хлопчыка.. — Я табе, сынок, пакладу ў кішэню ключ, а каб не згубіў, прышпілю аграфкай. Карпюк.
[Фр. agrafe.]
@аграхімік, -а, м. Спецыяліст у галіне аграхіміі.
@аграхімічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аграхіміі. Аграхімічная лабараторыя.
@аграхімія, -і, ж. Навука пра жыўленне раслін, выкарыстанне ўгнаенняў і хімічных сродкаў абароны раслін з мэтай атрымання высокіх устойлівых ураджаяў.
@агромністы, -ая, -ае.
1. Вельмі вялікі памерамі, аб'ёмам. Як нейкі востраў на агромністым блюдзе чаратовых балот, маляўніча выступаў старадаўні горад, важнейшы цэнтр неабсяжнага Палесся. Колас. Ад агромністых хвой засталіся толькі пашчапаныя пні. Лынькоў. Ні раённы гарадок, ні нават Бабруйск ніяк не маглі раўняцца з гэтым агромністым, такім неспакойным горадам. Мележ.
// Вельмі вялікі па колькасці; шматлікі. А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? — Беларусы. Купала. Агромністая армія.. застыла насцярожана, чакаючы жаданага слова каманды. Мележ.
2. Вельмі вялікі па сіле, глыбіні выяўлення. Як у маўклівых, скупых словах выказаць тое агромністае, багатае пачуццё, якое ў ім [Тураўцу] жыве? Мележ. У гэтым маналогу — ніводнага халоднага, абыякавага слова, усё дыхае агнём агромністага ўзрушэння. Бярозкін.
@агрубеласць, -і, ж. Уласцівасць агрубелага.
@агрубелы, -ая, -ае.
1. Які стаў шорсткім, цвёрдым, шурпатым (пра скуру, паверхню чаго-н.). Агрубелая скура. □ Туга сцягнуты шнурок не паддаваўся агрубелым пальцам. Лынькоў.
// Які стаў больш грубым, нізкім (пра голас).
// перан. Які страціў вастрыню, сілу. Агрубелы слых. Агрубелы нюх. 2. Які стаў вонкава нязграбны, страціў мяккасць, тонкасць (пра аблічча, выгляд). Праз люстэрка мне добра відзён яго [Сцяпана Рыгоравіча] твар — са складкамі маршчын, крыху агрубелы, напэўна, ад марозу. Кірэйчык.
// Які страціў душэўную далікатнасць, стаў менш чулым, чэрствым. Агрубелая натура. Агрубелы чалавек.
@агрубенне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. агрубець.
@агрубець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Стаць шорсткім, цвёрдым, шурпатым (пра скуру, паверхню чаго-н.). Бачыць.. [Дуню] хацелася інакшай: не ў гэтым каляным брызенце — камбінезоне, не з рукамі, што, безумоўна, агрубеюць.., а заўсёды светлай, прыгожай. Хадкевіч.
// Стаць больш грубым, нізкім (пра голас).
// перан. Страціць вастрыню, сілу. Слых ад кананады агрубеў, Сонца задыхаецца ад дыму. Панчанка.
2. Стаць вонкава нязграбным, страціць мяккасць, тонкасць (пра аблічча, выгляд).
// Страціць душэўную далікатнасць, стаць менш чулым, чэрствым. За гэту страшную пару незлічоных людскіх пакут Глечык ужо агрубеў нутром. Быкаў.
@агрубіць, агрублю, агрубіш, агрубіць; зак., што. Зрабіць грубейшым, пазбавіць тонкасці. Многія не паспелі Закончыць дзесяты клас. Сонца, сівер і слота Твары ім агрубілі. Бураўкін.
// Спрасціць; падаць што-н. у занадта абагуленым, прымітыўным выглядзе.
@агрубленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. агрубляць — агрубіць.
@агрубляцца, -яецца; незак. Зал. да агрубляць.
@агрубляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да агрубіць.
@агрызак, -зка, м. Абгрызены кавалак, недаедзеная частка чаго-н. Агрызак яблыка. □ На стале і пад сталом валяліся крошкі, агрызкі селядцоў, скарынкі хлеба і коркі ад бутэлек. Колас.
// Рэшта якога-н. прадмета, малапрыдатная для ўжывання. Агрызак алоўка. // перан. Зневаж. Пра чалавека і інш., якімі пагарджаюць, якія не заслугоўваюць павагі. [Анікей:] — Мы, рабочыя, прымусім гэты агрызак з царскага стала [Дзяржаўную думу] яшчэ не так заварушыцца. Гартны.
@агрызацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да агрызнуцца.
@агрызнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. 1. Злосна забурчаць ці забрахаць, пагражаючы ўкусіць таго, хто закрануў (у адносінах да некаторых жывёл). Нават самы добры кот, калі хто нечакана смаргане яго за хвост, агрызнецца. Гарэцкі.
2.перан. Разм. Груба, са злосцю адказаць на чыё-н. пытанне, заўвагу. — Ды маўчы ты, — агрызнуўся на жонку Лявон. Сабаленка. Не хацелася яму [Саньку] аддаваць сваю вушанку чужому хлапцу. Але ж гэты чорны прыстаў... Смала, а не чалавек... Ды Сідараў, пэўна, не ўмеў і агрызнуцца добра. Чыгрынаў.
// Аказаць супраціўленне. Спачатку нехта ўдарыў з вінтоўкі, потым на голас вінтоўкі злосна агрызнуўся і кулямёт. Шашкоў.
@агрыкультура, -ы, ж. Уст. Тое, што і агракультура.
@агрыкультурны, -ая, -ае. Уст. Тое, што і агракультурны.
@агрэбваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агрэбці.
@агрэбены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агрэбці.
@агрэбкі, -аў; адз. няма. Разм. Рэшткі сена пасля стагавання, накладвання воза і пад. — На, яшчэ на рубель пакладзі агрэбкі. Закуска ж з цябе, помні, — ускінуў Чачык некалькі ахапкаў сябру пад ногі. Пташнікаў.
@агрэбці, аграбу, аграбеш, аграбе; аграбём, аграбяце; пр. агроб, агрэбла і аграбла; зак., што. 1. Тое, што і абгрэбці.
2.Разм. Згрэбці ўсё з якой-н. плошчы, [Дзядзька:] — Агрэблі мы так свае соткі, зірнулі, і страх нас узяў — было поле зялёнае, а стала чорнае, толькі вяршочкі зялёныя з зямлі вытыкаюцца. Палтаран.
3.перан. Атрымаць, здабыць, захапіць што-н. у вялікай колькасці. [Ціток:] — Каб нам з вамі папалам дзесятую долю таго, што агроб наш Іван, то мы б з вамі, пане мой, азалаціліся б. Лобан.
@агрэгат, -а і -у, М -гаце, м. 1. -а. Канструктыўнае спалучэнне ў адно цэлае некалькіх машын, апаратаў для эфектыўнай сумеснай работы. Новы матор паставілі, перагрэвы зніклі, агрэгат мог працаваць хоць і цэлыя суткі без перапынку. Кулакоўскі.
// Складаная частка машыны, апарата, якая ўяўляецца як адзінае цэлае, напрыклад, рухавік аўтамабіля, каробка перадач.
2. -у. Сукупнасць мінералаў, якія складаюць горную пароду. Кожная калаідальная частачка прадстаўляе сабой агрэгат з сукупнасці многіх малекул. Гаркуша.
// Усякае рэчыва, утворанае механічным спалучэннем аднародных або разнародных частак.
[Ад лац. aggregatus — сабраны, злучаны.]
@агрэгатны, -ая, -ае. Які мае асаблівасці агрэгата (агрэгату). Агрэгатныя станкі. Агрэгатны стан рэчыва.
@агрэман, -у, м. Згода ўрада адной дзяржавы прыняць асобу, прапанаваную іншай дзяржавай у якасці яе дыпламатычнага прадстаўніка.
[Ад фр. agrément — згода.]
@агрэсар, -а, м. Той, хто нападае, ажыццяўляе агрэсію; захопнік. Імперыялістычны агрэсар. Патэнцыяльны агрэсар.
@агрэсіўнасць, -і, ж. Імкненне да развязвання грабежніцкай імперыялістычнай вайны; захопніцкая палітыка.
// Актыўнае праяўленне варожасці. Бяссілле і перапалох пастуха прыспешваюць звера, прыдаюць яму агрэсіўнасць і рашучасць. Масарэнка.
@агрэсіўны, -ая, -ае. Захопніцкі. Агрэсіўная акцыя, палітыка, Агрэсіўны блок. Агрэсіўныя сілы. // Варожы, наступальны. Агрэсіўны тон. Агрэсіўныя дзеянні.
@агрэсія, -і, ж. Узброены напад адной краіны на другую з мэтай захопу чужой тэрыторыі, заняволення народаў, эканамічнага ці палітычнага падпарадкавання. Ваенная, імперыялістычная, узброеная агрэсія. □ На зброю агрэсіі — атамны гром.. Навекі сваю забарону кладзём. Танк.
[Лац. aggressio — прыступ, напад.]
@агрэст, -у, М -сце, м., зб. 1. Кустовая садова-ягадная расліна сямейства агрэставых. Ад шашы дом аддзяляўся садам з чатырох яблынь і кустамі агрэсту і парэчак. Маўр.
2. Кісла-салодкія ягады гэтай расліны.
@агрэставы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да агрэсту, з'яўляецца агрэстам. Агрэставы куст. // Прыгатаваны з агрэсту, з агрэстам. Агрэставае варэнне. 2.у знач. наз.агрэставыя, -ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца агрэст, парэчкі і інш.
@агрэх, -а, м. 1. Дрэнна ўзараная, прапушчаная пры ворыве лапіна на полі. Вунь на жытнёвым масіве відаць незасеяныя ўвосень палоскі-агрэхі, парослыя пырнікам і лебядой. Хадкевіч. У ворыве агрэхі — у кішэні прарэхі. Прыказка.
2.перан. Усякія недаробкі, недагляды. Моўныя агрэхі. Агрэхі ў працы.
@агрэць, агрэю, агрэеш, агрэе; зак., каго-што. Разм. Моцна ўдарыць; выцяць. Агрэць палкай каго-небудзь.
@агу, выкл. 1. Узаемнае акліканне з мэтай знайсці або не згубіць адзін аднаго. Рыгор яшчэ раз махнуў капелюшом, крыкнуў: агу! і яны [Рыгор і Зося] сышлі са сценкі... Гартны.
2. Зварот да малога дзіцяці з мэтай забавіць яго. — Агу, агу!.. Разумны ж які!.. Мележ.
@агузак, -зка, м. 1. Сцягновая частка мясной тушы.
2. Скура з задняй часткі жывёліны.
3. Тое, што і камель.
@агукаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Вымаўляць “агу”. Малы задаволена вадзіў чорнымі гузікамі вачэй, агукаў таксама задаволена нешта сабе пад нос. Васілевіч.
@агулам, прысл. 1. Усе разам, гуртам. Рабіць што-н. агулам. [Рыгор:] — Ураднік, старшына, стражнік, поп, нават дзесяцкія — усе агулам глумяцца з бедняка. Гартны.
2. Усё, адразу, цалкам (купіць, прадаць). [Сымон Рапецька:] — Сурвіла купляе [зямлю] у пана агулам, а людзям будзе па кавалку перапрадаваць. Чорны.
3. Неканкрэтна, не звяртаючы ўвагі на дэталі, на паасобныя факты. [Паходня:] — Давай не агулам, а канкрэтна разбяромся ў фактах. Хадкевіч.
@агульна, прысл. 1. У агульных рысах, без падрабязнасцей і дэталей.
2. Усё адразу, цалкам. Было так цёмна, прытульна, У гразі-балоце ўсё агульна: Як печ, як столь, і сцены, лавы. Колас.
@агульна... Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) агульны, адзіны, абавязковы для ўсіх і ўсяго ў межах, вызначаных другой часткай слова, напрыклад: агульнагарадскі, агульнавайсковы, агульнаславянскі; 2) уласцівы ўсім тым, хто названы або ўсяму таму, што названа ў друг частцы слова, напрыклад: агульначалавечы, агульнадэмакратычны; 3) які датычыцца ўсіх і пашыраецца на ўсіх; уласцівы ўсім (пра якасць, уласцівасць, названую ў другой частцы складанага слова), напрыклад: агульнаабавязковы, агульнавядомы, агульнакарысны; 4) які закранае самае галоўнае, істотнае, не прыватны, не спецыяльны, напрыклад: агульнаадукацыйны, агульнатэарэтычны.
@агульнаабавязковы, -ая, -ае. Абавязковы для ўсіх. Агульнаабавязковая павіннасць. Агульнаабавязковы этап развіцця.
@агульнаадукацыйны, -ая, -ае. Які дае не спецыяльную, а агульную адукацыю. Агульнаадукацыйная школа. Агульнаадукацыйныя курсы. // Звязаны з агульнай адукацыяй. Агульнаадукацыйныя прадметы.
@агульнаармейскі, -ая, -ае. Адзіны, абавязковы для ўсёй арміі. Агульнаармейская дысцыпліна.
@агульнавайсковы, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсіх родаў войск; які ахоплівае ўсе роды войск. Агульнавайсковая тактыка. Агульнавайсковы штаб.
@агульнавядома, безас., у знач. вык. Аб усеагульным веданні чаго-н. Агульнавядома, што велічнае заўсёды простае, вычварнасць рассейвае ўяўленні аб узнёслым і велічным. У.Калеснік.
@агульнавядомасць, -і, ж. Уласцівасць агульнавядомага. Агульнавядомасць факта.
@агульнавядомы, -ая, -ае. Вядомы ўсім. Агульнавядомыя рэчы.
@агульнагарадскі, -ая, -ое. Агульны для ўсяго горада; аб'ядноўвае ўсе гарадскія арганізацыі, мерапрыемствы. Агульнагарадская дэманстрацыя. Агульнагарадскі суботнік.
@агульнадаступнасць, -і, ж. Уласцівасць агульнадаступнага. Агульнадаступнасць адукацыі.
@агульнадаступны, -ая, -ае.
1. Даступны ўсім для карыстання, куплі і інш. Агульнадаступныя культурна-асветныя ўстановы. Агульнадаступная цана. 2. Зразумелы ўсім. Агульнадаступная музыка.
@агульнадзяржаўны, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсёй дзяржавы, які датычыць усёй дзяржавы. Агульнадзяржаўны план. Агульнадзяржаўныя накапленні.
@агульнадэмакратычны, -ая, -ае. Уласцівы дэмакратычнаму руху ў цэлым, без класавага раздзялення. Агульнадэмакратычная аснова. Агульнадэмакратычны рух за мір.
@агульнажыцце, -я, н. Грамадскае жыццё, нормы, уклад грамадскага жыцця. Трэба забяспечыць больш дзейсную прапаганду норм сацыялістычнага агульнажыцця. “Звязда”. [Веньямін] даўно прызвычаіўся да агульнажыцця і можа не зважаць на шум, які трывае ў інтэрнаце ледзь не круглыя суткі. Навуменка.
@агульнажыццёвы, -ая, -ае. Звязаны са звычайным, штодзённым жыццём. Агульнажыццёвыя інтарэсы.
@агульназаводскі, -ая, -ае. Агульны для ўсяго завода. Агульназаводскае планаванне.
@агульназразумелы, -ая, -ае. Зразумелы для ўсіх; даступны разуменню кожнага. Агульназразумелы выраз. Агульназразумелы план дзеяння.
@агульнакарысны, -ая, -ае. Карысны ўсім. Агульнакарысная праца. Агульнакарысная справа.
@агульнакласавы, -ая, -ае. Які аб'ядноўвае ўвесь клас, уласцівы ўсяму класу. Агульнакласавая барацьба.
@агульнанародны, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсяго народу; які належыць усяму народу. Агульнанародная ўласнасць. Агульнанародныя патрэбы. Агульнанародная мараль. // Такі, у якім удзельнічае ўвесь народ; усенародны. Агульнанародная справа.
@агульнанацыянальны, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсёй нацыі; які ахоплівае ўсю нацыю. Агульнанацыянальная мова. Агульнанацыянальная задача. Агульнанацыянальнае значэнне.
@агульнапалітычны, -ая, -ае. Звязаны з галоўнымі, агульнымі пытаннямі палітыкі. Агульнапалітычнае значэнне. Агульнапалітычная падрыхтоўка. Агульнапалітычная частка даклада.
@агульнапартыйны, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсёй партыі; які ахоплівае ўсю партыю. Агульнапартыйная справа.
@агульнапашыраны, -ая, -ае. Пашыраны скрозь, сярод усіх. Агульнапашыраная з'ява.
@агульнапрызнаны, -ая, -ае. Прызнаны ўсімі. Агульнапрызнаны факт.
@агульнапрыняты, -ая, -ае. Звычайны, прыняты ўсімі; які прымяняецца ўсімі. Агульнапрыняты пункт гледжання.
@агульнараспаўсюджаны, -ая, -ае. Распаўсюджаны сярод усіх. Агульнараспаўсюджаны погляд.
@агульнарэспубліканскі, -ая, -ае. Агульны для ўсёй рэспублікі; распаўсюджаны па ўсёй рэспубліцы. Агульнарэспубліканскі план. Агульнарэспубліканскія паказчыкі вытворчасці.
@агульнасаюзны, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсяго Савецкага Саюза; які пашыраецца на ўвесь Савецкі Саюз. Агульнасаюзнае заканадаўства. Агульнасаюзнае міністэрства.
@агульнасць, -і, ж. Адзінства, непарыўнасць, супадзенне. Агульнасць ідэйных пазіцый. Агульнасць класавых інтарэсаў.
@агульнатэарэтычны, -ая, -ае. Які мае агульнае тэарэтычнае значэнне; які ахоплівае асноўныя тэарэтычныя пытанні пэўнай галіны ведаў. Агульнатэарэтычныя прынцыпы. Агульнатэарэтычныя пытанні мовазнаўства.
@агульнаўжывальнасць, -і, ж. Уласцівасць агульнаўжывальнага. Агульнаўжывальнасць слова.
@агульнаўжывальны, -ая, -ае. Які ўсімі ўжываецца, усімі выкарыстоўваецца. Агульнаўжывальны сродак. Агульнаўжывальны выраз.
@агульнаўстаноўлены, -ая, -ае. Устаноўлены для ўсіх або ўсімі. Агульнаўстаноўленыя правілы прыёму. Агульнаўстаноўлены парадак.
@агульначалавечы, -ая, -ае. Уласцівы ўсім людзям, усяму чалавецтву, які датычыцца ўсіх людзей. Агульначалавечая мараль.
@агульны, -ая, -ае.
1. Які ажыццяўляецца ўсімі, у якім усе ўдзельнічаюць. Агульная справа. □ — Хлопцы, дзяўчаты, давайце танцаваць! Агульныя танцы! — камандаваў Андрэй. Дуброўскі.
2. Які належыць усім (пэўнай групе, калектыву) ; калектыўны. Дубейка пахадзіў па парабках, гаворачы, што трэба заводзіць агульную гаспадарку. Скрыган. Калгасны свіран, ну, як сонца, Святлее беллю сваіх сцен. А паглядзіце на гумёнца — Прад ім старыя гумны — тлен. Прасторна, светла ў ім, утульна. Зірнеш — каўказская гара. А колькі зложана дабра. То — ўсё калгасны скарб агульны. Колас.
// Прызначаны для сумеснага карыстання. Агульная кухня. □ Было некалькі агульных пакояў, дзе ў вольны час заўсёды шмат збіралася людзей. Чорны.
3. Які аб'ядноўвае ўсіх у якую-н. групу, калектыў; сабраны ў адно цэлае. Агульны сход. Агульны збор. 4. Аднолькавы, уласцівы каму-н. адначасова з іншым (іншымі); той самы для аднаго і другога (другіх). Агульная задача. Агульная мэта. □ Дзед Талаш палічыў сваім абавязкам не пакідаць Букрэя і партызан, і ён цвёрда пастанавіў падпарадкаваць свае асабістыя інтарэсы інтарэсам агульным. Колас. Доўга яшчэ не спалі ў зямлянцы, успаміналі даваенныя дні, колішнія сустрэчы, агульных знаёмых. Лынькоў. У Данусі і ў радысткі я знаходзіў штосьці агульнае. Карпюк. Розніца эпахальная! Але пры гэтай гістарычнай розніцы агульным паміж паэтамі [Міцкевічам і Купалам] было тое, што яны жылі інтарэсамі народа. Палітыка.
/ у знач. наз.агульнае, -ага, н. Шмат агульнага маюць яны [навелы] з фальклорнымі казкамі. Казека.
5. Які ахоплівае ўсіх і ўсё, пашыраецца на ўсіх і на ўсё навокал. Агульнае правіла. Агульныя недахопы. □ Так, бяда наша агульная, і выбрацца з яе нялёгка, — загаварыў адзін камандзір. Новікаў. Да агульнага страху за хлопцаў і да гордасці імі ўпляталася., няўпэўненасць у тым, што і цяпер у іх нешта выйдзе. Брыль.
// Які распаўсюджваецца на ўвесь арганізм. Агульная паўза сэрца. 6. Які не мае спецыяльнага прызначэння. Агульны вагон. Агульны стол. Агульная адукацыя. □ — Нічога, — сказала маці. — Пабудзе ў ізалятары дзень, а потым у агульны цялятнік пусцім [цялушку]. Яна ж амаль здаровая ўжо. Даніленка.
7. Увесь, у поўным аб'ёме, сукупны. Агульны аб'ём вытворчасці. Агульная плошча пасеваў. □ Гэта быў напрамак галоўнага ўдару. Ад удачы тут залежаў агульны поспех аперацыі. Шамякін.
8. Які датычыцца асноў чаго-н. Агульны курс матэматыкі. 9. Які ўспрымаецца ў цэлым, без уліку дэталей, дробязей. Агульнае ўражанне. Агульны ход падзей. Агульны план экспедыцыі. □ Было яшчэ невялікае дапаўненне да агульнага малюнка: некаторыя хаты стаялі з павыбіванымі вокнамі і знятымі з крукоў сенечнымі дзвярыма. Чорны.
// Галоўны, вызначальны, асноўны. Агульная накіраванасць твора. Агульны напрамак дзейнасці. 10. Схематычны, павярхоўны, неканкрэтны. Агульныя распараджэнні. Агульныя апісанні. □ Надзя суцяшала як магла, але сама адчувала, што ўсе гэтыя суцяшэнні, супакаенні былі такімі агульнымі, такімі ўмоўнымі, што яна і сама ў іх не верыла. Лынькоў.
○ Агульны рынакгл. рынак.
◊ Агульнае месцагл. месца. (Знайсці) агульную мовугл. мова. Прывесці да агульнага назоўнікагл. прывесці. У агульных рысахгл. рыса.
@агульшчына, -ы, ж. Павярхоўнае асвятленне чаго-н.; схематычнасць, неканкрэтнасць. Я рад, што заціхнуў агульшчыны гром: Час наш канкрэтны і хуткі. Панчанка. Асабліва лёгка тут [у публіцыстычных вершах] збіцца, на агульшчыну і рыторыку. Бугаёў.
@агурок, -рка, м. 1. Агародная расліна сямейства гарбузовых з паўзучым сцяблом і зялёным прадаўгаватым плодам.
2. Плод гэтай расліны. Насенны агурок.
@агурочнік, -у, м., зб. Разм. Агурочнае бацвінне. [Круміньскі] доўга поўзаў, хаваючыся, па градах, шукаючы свістка ў гарбузах і ў агурочніку, і ў траве каля плоту. Галавач.
@агурочны, -ая, -ае. Які мае адносіны да агуркоў. Агурочны цвет.
@агучаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агучыць.
@агучванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. агучваць — агучыць.
@агучваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агучыць.
@агучыць, агучу, агучыш, агучыць; зак., што. Зрабіць гукавым (кінафільм).
@ад, прыназ, з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам “ад” выражае:
Прасторавыя адносіны 1. Ужываецца пры абазначэнні месца, прадмета, ад якіх пачынаецца рух, перамяшчэнне каго-, чаго-н.; прыназоўнік “ад” у такім знач. процілеглы прыназоўнікам “да” і “к”. Зірнуў.. спадылба Міколка, моўчкі адышоў ад бацькі. Лынькоў. Калі гаварыць праўду, то хлопцам не вельмі хацелася адыходзіць ад агню. Кулакоўскі.
// Ужываецца пры абазначэнні месца, пункта, ад якога ў пэўным напрамку пашыраецца, разыходзіцца, пачынаецца што-н. Мястэчка малое: ад незабрукаванай плошчы разыходзіцца шэсць вуліц. Брыль.
// У злучэнні з прыназоўнікам “да” (ад — да і да — ад) і другім назоўнікам акрэслівае прастору, у межах якой адбываецца дзеянне, перамяшчэнне і г. д. [Сенька:] —Пад самым Барысавам знялі з экспрэса маю Фаню — ездзілі мы тады ад Мінска да Уладзівастока. Лынькоў.
// У спалучэнні з прыназоўнікам “да” (ад— да) і другім назоўнікам ужываецца пры абазначэнні чарговасці, паслядоўнасці дзеяння. Па гэтых сцежках можна было ісці па адным чалавеку ад купіны да купіны, месцамі прабіраючыся па бярвенцах-кладках. Колас.
2. Ужываецца пры абазначэнні месца, якое з'яўляецца зыходным пунктам пры вызначэнні месцазнаходжання чаго-н. Скіп'ёўсяае Пераброддзе стаіць за сем кіламетраў ад вялікага мястэчка Якубавічы. Чорны.
// У злучэнні з прыназоўнікам “да” (ад —да і да — ад) і другім назоўнікам ужываецца пры абазначэнні адлегласці паміж чым-н., працягласці граніц чаго-н. Да Ганусаў ад Глухога вострава было кіламетраў пяць на ўсход — у бок пазіцыі Чырвонай Арміі. Колас.
3. Ужываецца ў значэнні прыназоўнікаў “каля”, “збоку”, “непадалёку”, пры абазначэнні прадмета, на мяжы з якім адбываецца дзеянне. Касіў ад ракі. Легчы ад сцяны. Часавыя адносіны 4. У спалучэнні з назоўнікам, які мае часавае значэнне, паказвае на момант, з якога пачынаецца якое-н. дзеянне, стан і пад. Адкалыскі ў нас Пра Радзіму — найлепшыя думы. Панчанка. Вісарыён Коркія жыў у Тбілісі ад самай вясны. Самуйлёнак.
// У спалучэнні з прыназоўнікам “да” (ад — да і да — ад) і другім назоўнікам ужываецца пры абазначэнні адрэзка часу, у межах якога адбываецца дзеянне, захоўваецца стан і пад. Ад вясны вясёлай, ранняй Да восені позняй Пяе поле трактарамі Весела, пагрозна. Купала. — Будзь здарова! — кажу школе, Сам — на луг, у лес, у поле. Там я з пугай- дратаванкай Аж да вечара ад ранку, Покуль мой атрад рагаты Не захоча зноў дахаты. Крапіва.
5. Пры паўтарэнні назоўніка з часавым значэннем утварае прыслоўныя спалучэнні, якія ўказваюць на характар працякання дзеяння — перыядычнасць, паслядоўнасць, нарастанне інтэнсіўнасці яго і пад. Год ад году. □ Пад самым вільчыкам час ад часу пераклікаюцца сонныя ластаўкі. Навуменка.
6. Ужываецца пры абазначэнні прыкметы прадмета паводле часу яго ўзнікнення. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 чэрвеня 1977 года. Аб'ектныя адносіны 7. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, асобы, з'явы, ад якіх зыходзіць што-н. Ад мазаля тая радасць ідзе, ад работы. Лынькоў. Ад сонца Даніку не цёпла — цёпла ад бацькавага салдацкага башлыка, ад вялікага, з чужых плячэй, паўкажушка, ад хады па глыбокай сцежцы. Брыль.
// Ужываецца пры абазначэнні асобы, пад уздзеянне якой падпадае другая асоба ці прадмет. Мне часта пападала ад сястры, але, улучыўшы хвілінку, я забываўся пра кару і зноў уцякаў. Скрыган.
8. Ужываецца пры назве прадмета, ад якога аддзяляецца што-н. Ад сасны адламалася вялікая галіна і павісла над галовамі. Шамякін. Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. Багдановіч.
/ у перан. ужыв. Ад неба адарваўся і зямлі не дастаў. Прыказка.
/ у безас. ужыв. У Міці адлягло ад сэрца. Навуменка.
// Ужываецца пры ўказанні на цэлае, ад якога засталася толькі частка. Ад залатой рукі першай у вёсцы жняі і праллі засталася толькі кукса. Брыль.
9. Ужываецца пры назвах прадметаў, з'яў і пад., ад якіх пазбаўляюцца, якія ліквідуюцца дзеяннем, выражаным кіруючым словам. Ачысціцца ад пылу. □ Навокал было пуста і ціха. Нават птушкі і тыя некуды пахаваліся ад спякоты. Шамякін.
10. Ужываецца пры абазначэнні з'явы, стану, супраць і для папярэджання якіх выкарыстоўваецца што-н. [Міхась:] — Мама шмат якіярасліны ведае. Янанават збірае іх.Тая,кажа, адгорла, атая аджывата. Чарнышэвіч. Адстарасці ды адсмерці няма лекаў насвеце. Прыказка.
11. Ужываецца пры абазначэнні грамадскага асяроддзя, арганізацыі, ад імя якіх дзейнічае, выступае хто-н. Гаварылі выбарныя ад сялян. Вынесці падзяку ад усяго калектыву. 12. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, асобы, з'явы, з якімі супастаўляюцца другія, падобныя да іх. Аповесць адрозніваецца ад апавядання больш шырокім апохам жыццёвых з'яў. Адносіны параўнання 13.Абл. Ужываецца ў значэнні прыназоўніка “за” (звычайна пры вышэйшай і найвышэйшай ступені) пры ўказанні на прадмет, з якім у нейкіх адносінах параўноўваецца другі прадмет. Пакінем спадчыну мы для патомкаў Інакшую ад той, Што ўзялі мы ад продкаў на абломках Гісторыі сваёй. Купала.
Азначальныя адносіны 14. Ужываецца пры вызначэнні цэлага, асобнай часткай якога з'яўляецца прадмет, названы кіруючым назоўнікам. Ключы ад кватэры. Струны ад гітары. □ Матка ўставала, ставіла самавар, раздзьмухваючы яго старой халяўкай ад ботаў. Лынькоў.
// Ужываецца пры абазначэнні прычыннай залежнасці чаго-н. Цень ад бярозы. След ад калёс. 15. У спалучэнні з лічэбнікам і прыназоўнікам “да” і другім лічэбнікам ужываецца пры вызначэнні велічыні, узросту, вагі, якія абмяжоўваюць што-н. У сад прымаюцца дзеці ад трох да сямі год. // У спалучэнні з прыназоўнікам “да” (ад — да) і другім назоўнікам або прыметнікам ужываецца пры абазначэнні поўнага ахопу ўсіх прадметаў, уласцівасцей і пад., пачынаючы ад дадзенага і канчаючы яшчэ якім-н. На полі былі ўсе — ад старога да малога. Адносіны прыналежнасці 16. Ужываецца пры вызначэнні сферы дзейнасці асобы, названай кіруючым назоўнікам. [Пан Мацкевіч-Цат:] Цясней нам сысціся даўно пара: Вы [кат] — ад пятлі, а я — ад пяра, А працуем над супольнай справай, Карыстаемся роўнаю славай. Крапіва.
// Пры вызначэнні грамадскага асяроддзя, арганізацыі, установы, прадстаўніком якіх з'яўляецца названая асоба. Прадстаўнік ад райкома партыі. Прычынныя адносіны 17. У спалучэнні з назоўнікамі, якія выражаюць пачуцці, перажыванні, фізічныя адчуванні, ужываецца пры абазначэнні прычыны якога-н. дзеяння або стану. Чырванець ад сораму. □ У Лёні аж голас задрыжаў ад хвалявання. Кулакоўскі.
18. Ужываецца пры выражэнні падставы, матывіроўкі дзеяння або стану, названага кіруючым словам. У Хомчыка ад усмешкі прыгнуўся яго крыху дзюбаты нос. Пестрак. Радзіўся новы рупны дзень Ад рос, ад сонца яркі. Панчанка.
Адносіны спосабу дзеяння 19. Ва ўстойлівых прыслоўных спалучэннях ужываецца пры абазначэнні спосабу працякання дзеяння. Пісаць ад рукі. Плаціць ад соткі. □ Міхаіл Андронавіч раззлаваўся. — Ведаю, ведаю... Ведаеш, дык дай параду, пагавары ад душы. Шамякін.
20. Ва ўстойлівых прыслоўных спалучэннях ужываецца пры абазначэнні ўзаемадзеяння асоб або прадметаў. Хаваліся адзін ад аднаго. □ [Пятрусь і Рыгор] зрабілі па некалькі крокаў адзін ад другога. Гартны.
21. Ва ўстойлівых прыслоўных спалучэннях ужываецца пры абазначэнні прадмета, з якім проціпастаўляецца другі прадмет. Адрозніваецца, як неба ад зямлі. ◊ Ад сілыгл. сіла. Ад цёмнага да цёмнагагл. цёмны. Ад (чыстага, шчырага, усяго) сэрцагл. сэрца. Ад душыгл. душа.
@ад... (а таксамаада... і ад'...), прыстаўка. 1. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае: а) аддаленне ад каго-, чаго-н., напрыклад: адысці, адбегчы, адпаўзці, адляцець, адплысці; б) аддзяленне ад прадмета яго часткі або іншага прадмета, цесна з ім звязанага, напрыклад: адвязаць, адкусіць, адкруціць, адрэзаць, адчапіць; в) завяршэнне і спыненне дзеяння, часта з адценнем інтэнсіўнасці або стараннасці, дакладнасці, напрыклад: адгасціць, адгрымець; г) звернутасць дзеяння ў адказ на што-н., напрыклад: адгукнуцца, аддзякаваць; д) пазбаўленне, вызваленне ад чаго-н., вяртанне каго-н. у ранейшы стан, напрыклад: адвучыць (ад дрэнных прывычак), адбіць (ахвоту), адкачаць (тапельца), адагрэцца; е) (з часціцай -ся) ухіленне ад чаго-н., напрыклад: адгаварыцца, адмовіцца (ад удзелу), адпісацца; ж) давядзенне працяглым дзеяннем да страты адчувальнасці, напрыклад: адлежаць (бакі), адседзець (нагу), адбіць (рукі).
2. Ужываецца пры ўтварэнні прыметнікаў з абазначэннем паходжання, сувязі іх з чым-н., напрыклад: аддзеяслоўны, адыменны.
@ад'..., прыстаўка (гл.ад...). Ужываецца замест “ад...” перад ётавымі галоснымі: “е”, “ё”, “я”, напрыклад: ад'ехаць, ад'есціся, ад'язджаць, ад'ядацца.
@ада, прыназ, з Р. Разм. Тое, што і прыназ. “ад”. Звычайна ўжываецца ў спалучэннях “ада дня”, “ада сну”. Тым часам, здарэнні дзень ада дня несупынна ўскладняліся. Гартны. Хто прыносіць нам вясну, сонцам поплаў меціць, будзіць поле ада сну? Жаваранак, дзеці. Вітка.
@ада..., прыстаўка (гл.ад...). Ужываецца замест “ад...”: а) перад двума і больш зычнымі, напрыклад: адабраць, адагнаць, адарваць, адаткнуць; б) перад зычным з наступным апострафам або мяккім знакам, напрыклад: адаб'ю, адап'ю, адалью.
@адабраны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адабраць1.
2.у знач. наз.адабранае, -ага, н. Тое, што сілай узята, забрана ў каго-н. Сваю рэзідэнцыю Зюмель Абставіў, як кажуць, на яць, Каб вораг дрыжаў і не думаў Назад адабранае ўзяць. Колас.
@адабрацца, адбярэцца; зак. Страціць здольнасць рухацца, дзейнічаць у выніку хваробы ці здранцвець ад напружанай працы або страху, хвалявання і пад. [Якуб Колас] сядзеў за сталом.. і працаваў, пакуль не адбярэцца рука. Лужанін.
@адабраць/11, адбяру, адбярэш, адбярэ; адбяром, адбераце; зак., каго-што. 1. Прымусіць каго-н. аддаць які-н. прадмет; сілай забраць у каго-н., што-н. Дубінка — скок, скок! Пабегла, адабрала ў ведзьмара гуслі. Якімовіч. Дануся, пакрыўдзіўшыся, адабрала касу і закінула за плячо. Карпюк. Ля сэрца ён хаваў іх [вершы] і бярог, Каб не знайшлі, не адабралі каты. Танк.
// Пазбавіць каго-н. права карыстацца чым-н. Адабраў пан пасеку, і за гадоў дваццаць пяць парос на ёй густы ельнік ды бярэзнік. Гарэцкі.
// Пазбавіць каго-, чаго-н., забраўшы сабе, забіўшы, зруйнаваўшы. [Наталля:] — А пасля да мяне прыйшла жанчына і сказала, што я адабрала ў яе мужа. Скрыган. Толькі адно пачуццё яскрава жыло ў Арыне: нянавісць.. да Патапчыка. Гэта ён зглуміў яе шчасце, адабраў у яе чалавека. Чарнышэвіч. [Наста:] Майго любага сына Адабрала вайна, І надзеяй адзінай Засталася яна [Таццяна]. Глебка.
2. Пазбавіць каго-н. якіх-н. пачуццяў, якасцей, права на што-н. Стары Няміра стагнаў на саломе — трывога, здарожанасць адабралі ў яго ўсе сілы. Чорны. [Тася:] — А вайна ўсё зрабіла трагедыяй, усё ў мяне адабрала: і першае каханне, і сям'ю, і нават права быць матуляй. Гарбук. Вораг, якога мы пазналі ў верасні трыццаць дзевятага года, цяпер захацеў адабраць у нас волю і шчасце ўжо назаўсёды. Брыль.
// Пазбавіць чаго-н., што дае сродкі на існаванне. [Алаіза Пашкевіч:] — Я ведаю, што ў вас [рабочых] дзеецца на заводзе. Ведаю, што Суравіч звольніў трыццаць чалавек. Выгнаў іх з завода, адабраў кавалак хлеба. Арабей. У калгасе прыладзіўся [Хмыль] вупраж выдаваць: у старых работу адабраў. М.Стральцоў.
3. Выдаткаваць, патраціць нейкую колькасць часу (сілы, сродкаў, здароўя) на выкананне чаго-н. Старшы лейтэнант, які то хадзіў туды-сюды, то паглядваў нецярпліва за рэчку, падумаў, што гэтая пераправа адбярэ ў яго многа часу. Мележ. Нямала адабраў здароўя апошні працэс — групавая справа малалетніх парушальнікаў. Васілевіч.
4.безас. Страціць здольнасць валодаць чым-н. У Мяфодзія Паўлавіча на некаторы час адабрала мову. Чарнышэвіч. Адабрала ногі, цела змарыла неадольная млявасць. Дуброўскі. 5. Выбраць з аднастайных прадметаў асобныя з іх, якія вылучаюцца пэўнай якасцю або прыкметай. Настаўнік прапануе вучням яшчэ раз прадумаць пытанні плана, прагледзець і адабраць патрэбныя словы. Самцэвіч. [Сакратар:] — Там [у парткабінеце] з ім [загадчыкам аддзела прапаганды] адбярыце неабходную літаратуру, парайцеся наконт тэмы і плана даклада і — дзейнічайце. Сіўцоў.
6.Спец. Выстругаць адборнікам фігурную паверхню чаго-н.
@адабраць/22, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адобрыць.
@адабрэнне, -я, н. Прызнанне чаго-н. правільным, станоўчым; пахвала, заахвочванне. Гоман адабрэння. □ Працоўныя Беларусі яшчэ раз выказалі сваё гарачае адабрэнне палітыкі Камуністычнай партыі і Савецкага ўрада. “Звязда”. Поспехі беларускага народа ў будаўніцтве новага жыцця выклікалі адабрэнне і гарачыя сімпатыі ў зарубежных сяброў. Пшыркоў.
@адагнаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адагнаць.
@адагнацца, адганюся, адгонішся, адгоніцца; зак. 1. Адагнаць каго-н., прымусіць пайсці прэч. Хлапчукі абляпілі машыну — не адагнацца. Васілевіч.
2. Гонячы (жывёлу), аддаліцца куды-н., адысці. Мы з авечкамі адагналіся далей ад дому, каб паказаць, што нас блізка няма. Лужанін.
@адагнаць, адганю, адгоніш, адгоніць; зак., каго-што. 1. Сілай або пагрозай прымусіць адысці ад каго-, чаго-н., перамясціцца. Адагнаць сабаку. □ Мухі і сляпні не давалі спакою каню, атакуючы яго з усіх бакоў, і Марцін час ад часу саскокваў з драбінкі, каб адагнаць іх. Мележ. Карніцкаму не спадабалася, як ваююць Барсук і Віхор. Адзін падсцерагаў акупантаў каля сваіх зямлянак і нікуды не вылазіў, другі стараўся, колькі ў яго ставала сілы, адагнаць ворага ад сябе як мага далей. Паслядовіч.
// Перамясціць (ветрам, плынню і пад.). Баіцца ён [дзядуля], каб не сплылі [дзеці] на чоўнах тых далёка, — адгоніць вецер караблі ў акіян шырокі. Дубоўка.
// перан. Пазбавіцца ад чаго-н. (ад якіх-н. думак, пачуццяў, унікнуць якога-н. фізічнага стану). Каб адагнаць сон, яна [Марылька] устала, прабеглася па беразе, аднак праз нейкі час паўтарылася тое ж самае. Кулакоўскі.
2. Адвесці, загнаць каго-, што-н. у якое-н. месца. [Жылінскі:] — Мяне амаль кожную гадзіну завуць да тэлефона і ўсё пытаюцца, колькі я трактараў адагнаў на станцыю і пагрузіў на платформы. Сіўцоў.
// Вярнуць, прыгнаць, адвесці на ранейшае месца. Адагнаць машыну ў гараж. □ Васіль падвёз Ніну да самага яе двара, потым адагнаў каня на канюшню, распрог і пайшоў дадому. Гаўрылкін.
3.Разм. Аддзяліць, праводзячы баразну, мераючы; адсякаючы, адшчэпліваючы, адбіць. Пойдзем разам з намі сёння, На узгорку, пры гайку, Пяць гектараў мы адгонім, На цябе і на дачку. Броўка.
4.Спец. Здабыць шляхам перагонкі. Адагнаць шкіпінар.
@адагнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адагнуць.
@адагнуцца, -гнуся, -гнешся, -гнецца; -гнёмся, -гвяцеся; зак. 1. Выпрастацца, стаць роўным. Цвік адагнуўся. 2. Разагнуўшыся, падняцца; выпрастаць спіну. Напісаўшы, [Аўдоля] уздыхнула з палёгкай, быццам гоні жыта зжала, ад постаці адагнулася. Крапіва. Выпусціўшы з рук лейцы, [Наста] доўга стаіць у пяску, — не можа адагнуцца. Пташнікаў.
@адагнуць, -гну, -гнеш, -гне; -гнём, -гняце; зак., што. 1. Выпрастаць (што-н. загнутае). Адагнуць прабой. 2. Згінаючы, адхіліць убок.
@адаграванне, -я, н.,Дзеянне паводле знач. дзеясл. адаграваць — адагрэць і адагравацца — адагрэцца.
@адагравацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адагрэцца.
2.Зал. да адаграваць.
@адаграваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адагрэць.
@адагрэты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адагрэць.
@адагрэцца, -грэюся, -грэешся, -грэецца; зак. Вярнуць сабе страчанае цяпло, нармальны стан. Панас пазірае на фурманку.., а пасля засоўвае рукі глыбока ў кішэні паліто і там перабірае пальцамі падкладку, камечыць яе, каб хутчэй адагрэліся пальцы. Галавач. Ледзь паспее вясной Чарназём адагрэцца, — Вільгаць парай клубіцца Над цёплай зямлёй. Аўрамчык.
@адагрэць, -грэю, -грэеш, -грэе; зак., каго- што. Вярнуць страчанае цяпло, нармальны стан. Была восень, абодва [Аляксей з таварышам] у трасучым кузаве намерзліся так, што пасля маці таварыша ніяк не магла адагрэць іх чаем. Мележ.
// перан. Чуласцю, ласкай супакоіць, суцешыць. Цёплая рука жанчыны адагрэла, растапіла застыглыя камяком пад горлам боль і слёзы, і яны прарваліся. Галавач.
@ададзьмуць, -му, -меш, -ме; -мём, -мяце; зак., што. Дзьмучы, аддаліць, перамясціць што-н.
@ададраны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ададраць.
@ададрацца, аддзярэцца; зак. Аддзяліцца ад чаго-н., адарвацца.
@ададраць, аддзяру, аддзярэш, аддзярэ; аддзяром, аддзераце; зак., што. Аддзяліць што-н. раней прымацаванае; адарваць. Ададраць дранку. Ададраць кару. □ [Нявада] ададраў дошкі ад куткавога акна ў дварэ, улез праз акно ў хату і адчыніў сенцы. Чорны.
@адажыо. Спец. 1.прысл. Ціха, павольна (аб тэмпе выканання музычнага твора).
2.нескл., н. Музычны твор або частка яго ў павольным тэмпе.
[Іт. adagio.]
@адазванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адазваць (у 2 знач.).
@адазваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адазваць.
@адазвацца, адзавуся, адзавешся, адзавецца; адзавёмся, адзавяцеся; зак. 1. Адказаць на кліч, адгукнуцца. — Ці ты помніш той бор, Дзе я клікаў цябе, А ты моўчкі пайшла, Адазвацца, хоць блізка была, Не змагла? Куляшоў. Сеўшы ў човен хісткі, Я ізноў гукаю: — Дзе ты? Адзавіся! Я даўно шукаю. Гілевіч.
// перан.; на што і без дап. Аднесціся спачувальна да чаго-н.; адказаць якім-н. пачуццём на што-н. Адазвацца на заклік. Адазвацца на просьбу. □ Сэрца яго [Мікалая] адазвалася радасным стукам. Дамашэвіч.
2. Падаць голас, абазвацца. Патапчык ехаў сабе наперадзе і нават ні разу не адазваўся. Чарнышэвіч.
3. Прагучаць у адказ на які-н. гук, удар. Ледзь чутным трымценнем яму [матору] адазваліся ў вокнах шыбы. Карпаў.
// Адбіцца (пра гукі). Уздоўж ракі імклівым віхрам пракацілася рэха і адазвалася недзе далёка ў лесе. Кулакоўскі.
4.чым, у кім-чым. Выклікаць сабою якое-н. пачуццё, адчуванне і пад. Смерць Хвядоса Шынклера адазвалася вялікім болем у сэрцах тых, хто асабіста ведаў яго, хто быў звязаны з ім ніцямі дружбы. Арабей.
5. Выказаць сваю думку аб кім-, чым-н., даць ацэнку каму-, чаму-н. Мікола, каб неяк выклікаць юнака на шчырую гутарку, сам пачаў расказваць пра сябе. Пра сваю працу, пра сваю вышэйшую адукацыю, аб якой, магчыма, знарок адазваўся зняважліва, — гэта і запомніў Вадзім. Гаўрылкін.
6. Даць сябе адчуць, выявіцца. Адчувала.. [Люба] сябе, як разарваная на кавалкі.. Вельмі можа быць, што гэта адазвалася спрацаванасць. Чорны. [Паўлінка:] Памагаў [бацька], пакуль не ўбачыў, што трэба і дачкою памагчы, а як да гэтага стала даходзіць, вось у ім і адазвалася шляхецкая фанабэрыя. Купала.
@адазваць, -заву, -завеш, -заве; -завём, -завяце; зак., каго-што. Тое, што і адклікаць.
@адале, прысл. Абл. Потым, пасля. Бяжыш скоранька-скоранька, адале распрастаеш рукі, памахаеш імі і зноў ходу. Лужанін.
@адамаў, -ва. У выразах: адамава галавагл. галава; адамаў агоньгл. агонь; адамаў яблыкгл. яблык.
@адамашка, -і, ДМ -шцы, ж. Шаўковая тканіна з узорамі. З адамашкай ружовай навокал дзіцячыя мары Адплываюць таксама далёка да зор. Глебка.
@адамашкавы, -ая, -ае. Зроблены з адамашкі. Адамашкавы абрус.
@адамкнёны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адамкнуць (у 1, 2 знач.).
@адамкнуты, -ая, -ае. Тое, што і адамкнёны.
@адамкнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. 1. Адчыніцца; стаць незамкнутым. Замок адамкнуўся. Дзверы адамкнуліся. 2. Адчыніць памяшканне, у якім знаходзішся; зрабіць свабодным уваход да сябе. Дзікі, прарэзлівы голас, поўны роспачы, выгукваў: — Адчыні! Адамкніся! Колас.
3.перан. Стаць даступным, магчымым для каго-н. Спяць дзяды — ім былое абрыўкамі сніцца: адамкнуўся для іх зачарованы сад. Дудар.
◊ Рай адамкнуўсякаму гл. рай.
@адамкнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што. 1. Адчыніць што-н. замкнёнае. Адамкнуць дзверы. // Зрабіць незамкнёным, адкрыць. [Гаўрусь Каляда] адамкнуў вялізны замок, выняў абадок саскабы, і скрыпучая палавіна гуменных варот адчынілася. Брыль.
2. Зняць прымкнутае. Адамкнуць штык (ад вінтоўкі).
3.перан. Зрабіць вядомым тое, што раней скрывалася, утойвалася; раскрыць. Дагадваецца войт, што Панас і ёсць той ключ, якім можна, адамкнуць месца туляння дзеда Талаша. Колас.
@адамсіт, -у, М -сіце, м. Атрутнае рэчыва, якое раздражняльна дзейнічае на верхнія дыхальныя шляхі, выклікаючы спачатку чханне, потым рвоту і галаўныя болі.
[Ад уласнага імя.]
@аданталагічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аданталогіі.
@аданталогія, -і, ж. Навука пра зубы, іх хваробы і лячэнне.
[Ад грэч. odontos — зуб і logos — вучэнне.]
@адантолаг, -а, м. Урач — спецыяліст у галіне аданталогіі.
@адапнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адапнуць.
@адапнуць, -пну, -пнеш, -пне; -пнём, -пняце; зак., што. Тое, што і адпяць.
@адаправаць, -прае і -правае. Незак. да адапрэць.
@адапрэць, -прэе; зак. Адстаць, аддзяліцца ад чаго-н. пад уздзеяннем вільгаці, ад перамены тэмпературы. [Кара].. адапрэла ад пнёў і апаўзла, адвалілася разам са снегам у першыя вясновыя адлігі. Пташнікаў.
@адаптаваны, -ая, -ае.. Дзеепрым. зал. пр. ад адаптаваць.
@адаптавацца, -туюся, -туешся, -туецца; незак. Зал. да адаптаваць.
@адаптаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак. Прыстасаваць (прыстасоўваць), спрасціць (спрашчаць) тэкст для тых, хто пачынае вывучаць замежныя мовы.
@адаптар, -а, ле.
1. Прылада для электраакустычнага ўзнаўлення механічных запісаў гуку; гуказдымальнік.
2. Спецыяльная касета для ўтрымання плоскіх фотаплёнак.
@адаптацыя, -і, ж. 1. Прыстасаванне арганізмаў або органаў пачуццяў да навакольных умоў. Адаптацыя вока. 2. Спрашчэнне (палягчэнне) тэксту (напрыклад, літаратурна-мастацкага твора) для тых, хто пачынае вывучаць замежную мову.
[Ад лац. adaptatio — прыстасаванне.]
@адапхнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адапхнуць.
@адапхнуцца, -нецца; зак. Адштурхнуўшыся ад чаго-н., адсунуцца, аддаліцца. [Толя] сеў на лавачку кармы, адапхнуўся ад берага. Брыль.
@адапхнуць, -пхну, -пхнеш, -пхне; -пхнём, -пхняце; зак., каго-што. Адсунуць, аддаліць штуршком. Апанаваная страхам Лёдзя ўпіралася рукамі ў падбародак Кашыну і, сцяўшы зубы, намагалася адапхнуць ад сябе, але гэта не ўдавалася. Карпаў.
// Моцна напіраючы, адціснуць, прымусіць адысці. [Дзед Мікіта] адапхнуў колькі кабет і стаў наперадзе. Колас.
@адараны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адараць1 (у 2, 3 знач.).
@адарацца, -аруся, -арэшся, -арэцца; -аромся, -арацеся; зак. Разм. 1. Усё ўзараць, закончыць ворыва.
2. Аддаліцца аручы.
@адараць/11, -ару, -арэш, -арэ; -аром, -араце; зак., што. 1. Папрацаваць пэўны час на ворыве. Адараў цэлы дзень. 2. Узараць нанава поле, на якім загінулі пасевы. Адараць лён. 3. Папрацаваць на ворыве для разліку за што-н. Адараць за доўг.
@адараць/22, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адарыць. Вольная праца нас адарае Песняю радасных дзён. Колас.
@адарванасць, -і, ж. Стан адзіноты, адчужанасці, адсутнасць сувязі з кім-н., чым-н. Пазіраючы на гэтыя балоты-пустэлі, Лабановіч часамі пачуваў у сэрцы нейкую адарванасць ад жыцця і свету Колас. Колькі разоў здаралася: стамляўся [Якаў], пачынаў сумаваць у дарозе, уяўляліся нават адзінота, адарванасць ад людзей. Кулакоўскі.
@адарваны, -ая, -ае. Дзеепрым. вал. пр. ад адарваць (у 1, 3, 4 знач.).
@адарвацца, -рвуся, -рвешся, -рвецца; -рвёмся, -рвяцеся; зак. 1. Аддзяліцца, адпасці. Каля берага [Макоўчык] нецярпліва пацягнуўся да галіны, але схапіў толькі кволы парастак з некалькімі клейкімі лісткамі. Парастак не вытрымаў і адарваўся. Мележ. Ноччу, калі ўціхамірылася і ўляглося ўсё на вуліцы, мы [палонныя] намацалі слабейшую ліштву, і яна лёгка адарвалася. Адамчык.
2. Аддзяліцца, адысці ад каго-, чаго-н. Постаць адарвалася ад крыжа і наблізілася да Колі. Пестрак. Таня кінулася насустрач. Прыпала да .. [Міколы], абхапіла рукамі за шыю і не магла адарвацца. Новікаў.
// Аддзяліцца ад зямлі. Самалёт, падскокваючы, пабег па палянцы, а потым, нібы з вялікімі намаганнямі, адарваўся ад зямлі і павіс у паветры. Сабаленка.
3. Перастаць часова займацца чым-н. па якой-н. прычыне. Гуляючы з цацкамі на падлозе, .. [Міша] увесь час паглядаў на дарослых, — ці не адарвецца хто-небудзь з іх ад работы і ці не можна будзе з ім хоць трохі пагаварыць. Шахавец. Хлопцы разоў пяць прачыталі лістоўку і ўсё ніяк не маглі ад яе адарвацца. Якімовіч. [Міхал] адарваўся ад сваіх думак, падняўся, пайшоў.. [Мані] насустрач. Васілевіч.
4.перан. Страціць сувязь з кім-, чым-н, аддаліцца ад чаго-н. [Гарнастай:] — Мне тут, хоць бы ты і хацеў, дык ніяк ад людзей не адарвешся. Навуменка. За гады вучобы.. [Лемяшэвіч] крыху адарваўся ад вёскі, не меў знаёмых старшынь калгасаў, а ў раманах, якіх ён перачытаў нямала, і ў кіно старшыні былі падобныя адзін на аднаго. Шамякін. Трымаліся.. [кветкі] пры самай зямлі, баючыся адарвацца ад яе цяпла. Вітка. Гэта была шчырая роспач маці, якая бачыць немінучую гібель свайго дзіцяці, калі яно адарвецца ад яе. Васілевіч.
// Вызваліцца ад чаго-н, Адарвацца ад уплыву старых традыцый. ◊ Сэрца адарвалася ўкаго гл. сэрца.
@адарваць, -рву, -рвеш, -рве; -рвём, -рвяце; зак., каго-што. 1. Рыўком, пацягнуўшы, аддзяліць (частку ад цэлага, што-н. прымацаванае). Адарваць лісток календара. □ Сцёпка борзда развязаў торбу.., адламаў кусок хлеба, адарваў надрэзаны кавалачак сала і са смакам стаў сілкавацца. Колас.
// звычайна безас. Адрэзаць, знесці (пра галаву, часткі цела) машынай, снарадам і пад. Беднай гімназістцы выбухам першай нямецкай бомбы ў пачатку вайны адарвала ногі. Карпюк.
2.ад каго-чаго. Рэзкім рухам, пераадольваючы супраціўленне, адняць, аддаліць. Асокін, крыху схіліўшыся, абняў Карніцкага і адарваў ад падлогі. Паслядовіч. [Леанід] пацалаваў халодныя вусны дзяўчыны. Аля хутка, адарвала свае губы і схавала твар на яго грудзях. Мележ. Пры апошніх словах хірург нейкім упартым рыўком адарваў сваю цяжкую галаву ад зямлі і флегматычным позіркам акінуў.. субяседнікаў. Васілевіч.
3.перан. Разлучыць. Ад Васіля хлопцаў усё роўна не адарвеш. Кавалёў.
// Аддзяліць, пазбавіць сувязі з кім-, чым-н. Добры канец у яго [Свідраля] разуменні азначаў, што ён зноў вернецца да ранейшага жыцця, ад якога яго адарвалі. Дуброўскі.
4.перан. Перашкодзіць займацца чым-н., адцягнуць (ад думак і пад.). Адарваць ад работы. □ — Толькі абыякавы чалавек можа кінуць пачатую справу, не скончыўшы яе, — адказвае Мікола Пышко. — Хіба ж цяпер мяне адарвеш ад таго, што тут [на “Нафтабудзе”] зроблена і робіцца кожны дзень? Грахоўскі. Раптам знаёмы голас над самым вухам адарваў яго [Петрака] ад чытання. Чорны. Гаспадыня намагалася больш і цікавей гаварыць, каб адарваць ад нейкіх зацяжных і, бадай, невясёлых думак сваіх кватарантаў. Кулакоўскі.
◊ Адарваць з пупавінай — вырваць з коранем, выкараніць. Вачэй не адарваць — вельмі захапіцца прыгажосцю каго-, чаго-н. Вушы (галаву) адарваць (груб.) — набіць, пакараць. Гнілому цяляці хваста не адарве — пра слабага, ціхмянага чалавека. З рукамі адарваць — узяць, купіць што-н. у каго-н. з вялікай ахвотай. На хаду падноскі адарваць — пра спрыт каго-н.
@адаронасць, -і, ж. Уласцівасць адаронага; даравітасць, здольнасць. Характар Максіма Астаповіча яскрава адбівае ў сабе некаторыя істотныя рысы працоўнага беларуса — яго адаронасць, працавітасць, высакароднасць. Луфераў.
@адароны, -ая, -ае. Тое, што і адораны (у 2 знач.).
@адарфаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адарфаваць.
@адарфаваць, -фую, -фуеш, -фуе; зак., што. З дапамогаю арфы выдаліць са збожжа мякіну, насенне пустазелля, смецце і пад.
@адарфоўвацца, -аецца; незак. Зал. да адарфаваць.
@адарфоўваць, -аю, -аеш, -ае; што. Незак. да адарфаваць.
@адарыць, адару, адорыш, адорыць; зак., каго. 1. Тое, што і абдарыць. І [зямля] адарыла пладамі багатымі Працавітыя рукі шчаслівых людзей. Грахоўскі.
/ у перан. ужыв. Дзяўчына адарыла мяне цёплай усмешкай. Даніленка.
2.перан. Багата надзяліць якімі-н. якасцямі, здольнасцямі, уласцівасцямі. Прырода адарыла яго паэтычным талентам.
@адасабленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адасабляць — адасобіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. адасабляцца — адасобіцца.
@адасабляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да адасобіцца.
2.Зал. да адасабляць.
@адасабляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адасобіць.
@адасланы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адаслаць.
@адаслаць, адашлю, адашлеш, адашле; адашлём, адашляце; зак., каго-што. 1. Адправіць, паслаць што-н. каму-н. Адаслаць дакументы, пасылку. // Адправіць назад, вярнуць. [Саханюк:] — Адаслалі б вы сваю падводу дамоў, а самі тут паначавалі б. Колас.
2. Выслаць каго-н. з якой-н. мэтай, па якой-н. прычыне. З першага ж дня пасля суда, як толькі .. [Міхала Тварыцкага] адаслалі на месца, ён узяўся за работу. Чорны.
// Адправіць, пераслаць куды-н. часова. Усе ведалі, усе адчувалі, што.. будзе моцны бой. Ведаў пра гэта і Іваноў. Таму ён цвёрда вырашыў адаслаць у тыл сям'ю. Кавалёў.
3. Указаць, дзе можна знайсці падрабязную даведку; зрабіць спасылку на каго-, што-н. Адаслаць чытача да першага выдання.
@адасобіцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак. Аддзяліцца, выдзеліцца з агульнага, цэлага; заняць асобнае месца.
// Адмежавацца ад людзей. Адчуваючы, што гаворка Панцялея Іванавіча была падобнаю на сватаўство, Крушыны яшчэ больш адасобіўся ад людзей. Пальчэўскі. [Раман] адасобіўся ад усіх, паставіў свой ложак у кутку пакоя і адгарадзіўся нейкай.. шырмай, якую дастаў у тэатральным рэквізіце. Машара.
@адасобіць, -блю, -біш, -біць; заг. адасоб; зак., каго-што. Аддзяліць, выдзеліць з агульнага, цэлага; паставіць асобна, па-за сувяззю з іншымі. Адасобіць маладняк ад прадукцыйнай жывёлы. Адасобіць адзін працэс ад другога. // Выдзеліць які-н. даданы член сказа ў гаворцы паўзамі і інтанацыяй, а на пісьме— знакамі прыпынку. Адасобіць акалічнасць, выражаную дзеепрыслоўным словазлучэннем.
@адасобленасць, -і, ж. Уласцівасць і стан адасобленага (у 2 знач.). Пачуццё адасобленасці. □ Зацятасць ночы, адасобленасць ад усяго на свеце, перажытае сёння — абудзілі ўспаміны аб мінулым. Дуброўскі.
@адасоблены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адасобіць.
2.у знач. прым. Выдзелены ў гаворцы інтанацыяй і паўзамі, на пісьме — знакамі прыпынку. Адасоблены прыдатак. Адасобленае словазлучэнне.
@адаспацца, -сплюся, -спішся, -спіцца; -спімся, -спіцеся; зак. Аднавіць сілы працяглым сном пасля доўгай бяссонніцы; выспацца. [Алесь] парашыў пайсці дамоў паабедаць, ды як належыць адаспацца, але з гэтага намеру нічога не выйшла. Броўка. Толя за гэты час адаспаўся ў дзедавай будцы, адагрэўся каля жалезнай печкі. Якімовіч.
@адаспаць, -сплю, -спіш, -спіць; -спім, -спіце; зак. Разм. Праспаць пэўны час; паспаць пасля начной змены, дзяжурства і пад. Паўсутак адаспаць.
@адассаць, -ссу, -ссеш, -ссе; -ссём, -ссяце; каго-што. Выссаць нейкую колькасць малака ці якой іншай вадкасці.
@адаткнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адаткнуць.
@адаткнуцца, -ткнецца; зак. Разм. Адкрыцца, адкаркавацца (пра бутэльку і пад.).
// Пачаць зноў чуць (пра вушы). Нешта стрэліла ў вушах, і яны адаткнуліся. Я пачуў свой голас. Сабаленка.
@адаткнуць, -ткну, -ткнеш, -ткне; -ткнём, -ткняце; зак., што. Разм. Адкрыць, выцягнуўшы корак, затычку. Зіна.. адаткнула пляшку, нахіліла над кубачкам, а малако не палілася. Кулакоўскі.
@адахвоціцца, -ахвочуся, -ахвоцішся, -ахвоціцца; зак. Перастаць хацець чаго-н., страціць ахвоту да каго-, чаго-н.
@адахвоціць, -ахвочу, -ахвоціш, -ахвоціць; зак., каго. Прымусіць адвыкнуць ад чаго-н.; адвучыць, выклікаць неахвоту да чаго-н.; адбіць ахвоту хадзіць, рабіць што-н., мець зносіны з кім-н.
@адахвочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адахвоціць.
@адбавіць, -баўлю, -бавіш, -бавіць; зак. Аддзяліць, адняць, памяншаючы колькасць чаго-н.
@адбалець, -ліць; зак. Перастаць балець, супакоіцца. Муж .. памёр так даўно, што боль адбалеў і забыўся. Брыль.
@адбамбіцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак. Разм. Скончыць бамбіць. Зноў загулі самалёты. — Вяртаюцца, адбамбіліся, гады, — падумаў Данік. Шамякін.
@адбарабаніць, -ню, -ніш, -ніць; зак. што і без дап. 1. Скончыць барабаніць.
2.перан. Без старання, невыразна выканаць, прачытаць што-н. Адбарабаніць верш. Адбарабаніць прамову. 3.Разм. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой-н. малацікавай рабоце, службе. Іванаў дзед, Сымон Мурашка, быў калісьці “мікалаеўскім” салдатам. Дваццаць пяць год адбарабаніў. Брыль.
4.каго і без дап. Хутка прайсці, праехаць; завезці. [Майбарада:] — То трэба было і чакаць аўтобуса. Можа абышлося б і дзешавей. Або можна было і пехатою адбарабаніць. Скрыган. — Усё, што магу для цябе зрабіць, гэта сказаць вось Пятру Іванавічу, каб ён адбарабаніў цябе на гэтым газіку на пост да старога Кузьмы. Краўчанка.
@адбараніцца, -баранюся, -баронішся, -бароніцца; зак. Абараніцца ад нападу, засцерагчыся ад чыіх-н. непрыхільных, варожых дзеянняў. Дамець хоць крыкам памагаў яму, бо ведаў: не можа быць, каб Ларывон не адбараніўся. Сабаленка. [Гаспадары:]— Ой, добры чалавек, у нас мышэй і пацукоў поўна — мы ад іх адбараніцца не можам. А цябе, свежага, яны і зусім з'ядуць. Якімовіч.
@адбараніць, -бараню, -бароніш, -бароніць; зак., каго-што, ад каго-чаго. Абараніць каго-н., засцерагчы ад чыіх-н. непрыхільных, варожых дзеянняў. Адбараніць ад хуліганаў. Адбараніць ад сабак.
@адбараняцца, -яюся, -яешся, -яецца. Незак. да адбараніцца.
@адбараняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адбараніць.
@адбаўка, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбаўляць — адбавіць.
@адбаўляцца, -яецца; незак. Зал. да адбаўляць.
@адбаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адбавіць.
◊ Хоць адбаўляй — аб чым-н., чаго ёсць занадта многа.
@адбегацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Паздаравець, паправіцца на волі, на выгодзе. За лета гэта худзеча так адбегаецца па цёплым пяску, так адап'ецца смачнага вясковага малака, так загартуецца пад давольным сонейкам і ветрам, што пад восень дзіўна робіцца, няўжо гэта тыя самыя заморкі? Васілевіч.
@адбегаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Не мець магчымасці больш бегаць, скончыць бегаць. Ён ужо адбегаў сваё.
@адбегчы, -бягу, -бяжыш, -бяжыць; -бяжым, -бежыце, -бягуць; пр. адбег, -ла; заг. адбяжы; зак. Бягом аддаліцца на нейкую адлегласць ад каго-, чаго-н. Закруцілася змяя, засіпела так, што Ра спалохаўся і адбег назад. Маўр.
// перан. Хутка аддаліцца ад чаго-н. Хваля адбегла ад берага.
@адбегчыся, -бягуся, -бяжышся, -бяжыцца; -бяжымся, -бежыцеся, -бягуцца; пр. адбегся, -лася; заг. адбяжыся; зак. Тое, што і адбегчы. Ліпачка таксама была ў той кашы [разгон сялян-дэманстрантаў]. Яна адбеглася да плота і пазірала. Сабаленка. Міхалка ахрып і шчабятаў ціха, к таму ж ён адбегся далёка ад стала, і старшыня не чуў яго шчэбету. Чорны.
@адбедаваць, -бядую, -бядуеш, -бядуе; зак. Скончыць, перастаць бедаваць.
@адбівальнасць, -і, ж. Здольнасць (святла, гукаў, радыёхваль і пад.) адбівацца ад чаго-н.
@адбівальнік, -а, м. Прыстасаванне для адбівання светлавых, цеплавых і інш. праменяў, хваль. Адбівальнік нейтронаў.
@адбівальны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да адбівання (светлавых, цеплавых і інш. праменяў, хваль). Адбівальная здольнасць цел.
@адбіванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбіваць — адбіць.
@адбівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адбіцца.
2.Зал. да адбіваць.
◊ Адбівацца рукамі і нагамі — рашуча адмаўляцца ад чаго-н., усімі сіламі супраціўляцца чаму-н.
@адбіваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбіць.
◊ Адбіваць крок — ісці, рытмічна, гучна ставячы нагу. Адбіваць паклоны — кланяцца.
@адбіранне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адбіраць — адабраць і (у 1, 3 знач.).
@адбірацца, -аецца; незак. Зал. да адбіраць (гл. адабраць1 у 1, 3 знач.).
@адбіраць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адабраць
◊ Адбіраць вочы — сляпіць, асляпляць. І ўсюды чыста, бель такая, Што проста вочы адбірае. Колас. Адбіраць капейкі—забіраць апошнія грошы ў таго, у каго іх мала.
@адбітак, -тка і -тку, м. 1. -тка. Тое, што адлюстравалася на гладкай, бліскучай паверхні ў выніку пераламлення светлавога праменя; адлюстраванне. Тут ціха ля ног плешча чорная хваля азёрная, Адбіткі дубоў і сасонак чарнеюць з вады. Лойка. Справа і злева мільгаюць вуліцы, дамы-палацы, часта іх адбіткі купаюцца ў забетанаваных водах Неўкі і Фантаны. Лупсякоў.
// Цень прадмета, асветленага з процілеглага боку, на якой-н. паверхні. На бледна-сіняй сцяне, на белых дзвярах палаты ўжо [свяціўся] вялікі сонечны квадрат з адбіткамі рамы. Шамякін.
2. -тка. След, які астаўся на чым-н. ад іншага прадмета. Адбіткі пальцаў. □ Вільготны пясок увесь спярэшчаны.. слядамі [чаек]. Усюды адбіткі іх лапак, нібы нейкі складаны, адмысловы ўзор. В.Вольскі.
3. -тку. Тое, што з'яўляецца адлюстраваннем, перадачай у вобразах і паняццях чаго-н. Тое, што азначала карэнныя змены ў агульным жыццёвым лёсе народа, не магло не знайсці свайго адбітку ў сферы мастацтва, літаратуры. Перкін.
4. -тку. След, пячаць, адзнака якіх-н. пачуццяў, уздзеянняў, уплываў і пад. На ўсіх рэчах у хаце ляжаў адбітак маладой свежай дбаласці. Васілевіч. Час бяжыць імкліва, нястрымна і на ўсё кладзе свой адбітак. Хадкевіч.
5. -тка. Тэкст, малюнкі і пад., адціснутыя паліграфічным спосабам. І калі, нарэшце, прэс падымаюць, на кардоне застаецца выразны адбітак як тэксту, так і малюнкаў. Курто.
@адбіты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адбіць.
@адбіўны, -ая, -ое.
1. Якім адбіваюць што-н. Адбіўны молат. 2. Прыгатаваны шляхам адбівання, размякчэння ўдарамі. Адбіўная катлета. / у знач. наз.адбіўная, -ой, (-ое), ж. З'есці адбіўную.
@адбіцца, адаб'юся, адаб'ешся, адаб'ецца; адаб'ёмся, адаб'яцеся; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адкалоцца, адламацца. Ад кубка адбілася ручка. 2. Даючы адпор, абараніцца ад нападу, ад чыіх-н. непрыязных, варожых дзеянняў. Неспакой узрастаў. Чорт яго ведае, ісці ці не?.. Падумаў: “Калі правакацыя, адаб'юся. Не так проста ўзяць Талая”. Асіпенка.
// Абараніцца, вызваліцца. Не паспеў адбіцца ад адной [пчалы], як зараз жа цэлая плойма густой сеткай замільгацела ў вачах. Дуброўскі.
// Пазбавіцца, вызваліцца ад чаго-н. Нельга адбіцца ад думкі, што гэтыя дзве хаты, нібы тыя заядлыя маладзіцы-суседкі, пасварыліся і паадварочваліся адна ад адной. Сабаленка.
3. Адстаць ад тых, з кім быў разам. Гэта было маленькае дзікае качанятка, якое, відаць, адбілася ад чародкі. Краўчанка. [Эміль Клебер] не мог нікога знайсці з сваіх таварышаў. Ён ведаў, што некаторыя з іх забітыя тут дзесьці ляжаць. А жывыя напэўна адышлі кудысьці, і ён адбіўся ад іх. Чорны.
4. Аддаліцца, парваць сувязь з кім-, чым-н. Адбіцца ад дому. // Перастаць рабіць што-н., займацца чым-н. Няма яму [Міхалу] нядзелькі, свята — Ідзе ды йдзе ён, як закляты; У шчэпку высах з той хады, Ад сну адбіўся, ад яды. Колас.
5. Сустрэўшы на шляху перашкоду, змяніць свой напрамак на другі, адваротны (пра гукі, прамені і пад.). Крыкі, рогат, воплескі пакаціліся па пустыннай пратоцы і адбіліся рэхам між дзікіх скал. Маўр.
6. Адлюстравацца на гладкай, бліскучай паверхні. Да берага Нёмана прарваўся першы бранявік. Нават нахабна адбіўся ў спакойнай.. вадзе. Брыль.
// перан. Адлюстравацца ў вобразах, паняццях (пра з'явы аб'ектыўнай рэальнасці) .
7. Выявіцца, атрымаць вонкавае праяўленне (пра пачуцці, стан і пад.). Трывога адбілася ў .. [Аксені] на твары, і рукі ўжо неяк неахвотна гарнуліся да працы. Пестрак.
8. Выклікаць сабой якое-н. пачуццё, адчуванне; адазвацца. Потым надыдзе зіма, прыйдзе вясна, вернецца лета і зноў настане восень, залатая і непаўторная, зменяцца далягляды і адаб'юцца навек у душы чалавека. “Маладосць”.
9. Зрабіць уплыў, уздзеянне на каго-, што-н. Частыя ўзлёты і падзенні адбіліся на здароўі.. Скашынскага. Чарнышэвіч. Адмоўна адбілася на развіцці байкі і іншых сатырычных жанраў блытаніна, якая яшчэ не так даўно мела месца ў поглядах на сатыру. Казека.
10. Астацца пасля каго-, чаго-н., пакінуць адбітак. Сляды мядзведзя выразна адбіліся на мокрым пяску каля берага. В.Вольскі.
// перан. Захавацца ў памяці.
◊ Адбіцца ад рук — перастаць слухацца, перастаць падпарадкоўвацца.
@адбіццё, -я, н. 1.Дзеянне паводле дзеясл. адбіць (у 2 знач.).
2. Тое, што і адбітак (у 3 знач.). Энтузіязм і героіка рэвалюцыі і грамадзянскай вайны знаходзілі.. адбіццё і праяўленне ў тэматыцы і стылі твораў многіх пісьменнікаў. Адамовіч.
@адбіць, адаб'ю, адаб'еш, адаб'е; адаб'ём, адаб'яце; зак., каго-што. 1. Ударамі адкалоць, адшчапіць, адарваць, адкрышыць (частку цэлага або што-н. прымацаванае). [Крамарэвіч] падняў камень, адбіў прабой і адчыніў сенцы. Чорны. Камандзіру разведкі, Адаму Бухаўцу, разрыўною куляй адбіла ў запясці правую руку. Брыль.
// Адкрыць, адчыніць што-н. забітае. Адбіць дзверы, дошку. 2. Сустрэчным ударам адкінуць. Праходзіла мінута за мінутай, а мне ўсё не ўдавалася адбіць яшчэ ніводнага мяча. Карпюк.
// Паспяхова абараняючыся, прымусіць адступіць; аказваючы моцнае супраціўленне, спыніць (напад, атаку і пад,). Праз некалькі хвілін Арсен быў ужо ў артылерыстаў, перад якімі стаяла задача адбіць наступленне варожых танкаў. Кавалёў. Сталі радзіцца [звяры], Як быць, Як напад ваўка адбіць. Калачынскі.
// перан. Адказваючы на абвінавачанні, прыдзіркі і пад., абвергнуць іх. Бальшавікі адбілі ўсе атакі праціўнікаў, якія спрабавалі раззброіць расійскі пралетарыят. “Звязда”.
3. Сілаю, з боем адабраць каго-, што-н., вярнуць захопленае. Натоўп кінуўся на паліцэйскі ўчастак і з поспехам адбіў арыштаваных таварышаў. Гарэцкі. Мы раніцой адбілі гэту вёску. Панчанка.
4.Разм. Прывабіць, прыцягнуць да сябе, выклікаць любоў да сябе, прымусіўшы аддаліцца ад другога. [Жлукта:] Гэты палкі юнак хоча адбіць у мяне маю жонку. Крапіва.
// Аддаліць, адхіліць каго-, што-н. ад чаго-н. або каго-н. Адбіць пакупнікоў. 5. Прымусіць баяцца што-н. рабіць, знішчыць, адабраць (ахвоту, жаданне, памяць і пад.). [Прыстром] хацеў давесці Дзерашу больш яскрава беззаганнасць сваёй тэорыі, сваіх думак, раз назаўсёды адбіць у таго ахвоту спрачацца. Шынклер. Можа гора і ўтрапенне апошніх дзён адбілі ў .. [Аўдоцці] памяць, замутнілі розум? Мележ.
6. Адкінуць у адваротным кірунку (прамені, гук і пад.).
7. Адлюстраваць што-н. на сваёй гладкай, бліскучай паверхні. І раніцай дарога, добра ўмытая, Пасерабрылася, у асфальце чыстым Адбіла сонца з яснымі блакітамі, Паркан гародчыкаў і лес расісты. Калачынскі. Алеся, бедная Алеся, Краса наднёманскіх дзяўчат! Ты сінь азёрнага Палесся Адбіла ў сонечных вачах. Трус.
// Адлюстраваць у вобразах, паняццях; выказаць.
8. Выявіць, даць вонкавае праяўленне (пачуццям, стану і пад.).
9. Выстукаць рытмічнымі ўдарамі. Другі [хлопец], у сіняй кашулі з вышытым каўняром, сарваўся б з месца, адбіў бы чачотку. Васілёнак.
// Адзначыць ударамі, звонам. Гадзіннік адбіў дванаццаць. // Перадаць па тэлеграфе. [Маргарыта:] — Не думала, што.. [Барыс] не дабярэ часу пісьма людскага напісаць. Адну тэлеграму адбіў: не турбуйся, цалую. Скрыган.
10. Ударам (ударамі) пашкодзіць што-н., зрабіць балючым. Яшчэ і дагэтуль усе ў вёсцы памяталі, як.. [Грамабой] адбіў печані Сідараваму хлапцу, калі той незнарок упусціў карову ў Грамабоеву віку. Крапіва.
11. Завастрыць лязо касы, б'ючы малатком.
12. Аддзяліць, перагарадзіўшы. Гэтаму сталу ўжо і месца падрыхтавалі: высокай фанернай фарбаванай шырмай адбілі кавалак пакоя з акном і дзвярыма проста ў калідор. Чорны.
// Абмераўшы, выдзеліць участак чаго-н. Усім хацелася на свае вочы бачыць, што робіцца, дзе каму які ўчастак адаб'юць. Галавач.
13. Правесці лінію ўдарам вяроўкі або шнура.
// Паставіць кляймо.
14. Пабіць (расліны, пасевы). Град адбіў жыта. ◊ Глузды адбіць — пабоямі пашкодзіць разумовую дзейнасць каго-н. Ногі адбіць (збіць, набіць) — моцна натаміць ногі, доўга ходзячы. Дзед Тодар здрыгануўся, ступіў да стала: — Нічога не прыдумаеш. Вілія і пад лёдам шалёная... Ногі мы адбілі, цэлыя суткі не прысеўшы. Пташнікаў. Адбіць паклон — пакланіцца. [Бабка] закончыла нарэшце сваю малітву і адбіла апошні паклон. Каліна.
@адбліскаць, -ае; зак. Перастаць бліскаць.
@адбліскваць, -ае; незак. Даваць водбліск; адсвечваць. Вочы адблісквалі зеленаватым бляскам. □ Дождж з раўчукоў паволі пераходзіў на кроплі, а маланкі адблісквалі ўжо далёка і нясмела. Мурашка.
@адблытаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адблытаць.
@адблытацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Развязаць, раскруціць тое, чым што-н. заблытана.
@адблытаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Вызваліць, развязваючы, знімаючы вяроўку, нітку і пад.
@адблытвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адблытацца.
@адблытваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адблытаць.
@адбой, -ю, м. 1.Дзеянне паводле дзеясл. адбіваць — адбіць (у 2 знач.) і адбівацца — адбіцца (у 2 знач.).
2. Гукавы сігнал, які апавяшчае аб заканчэнні чаго-н. Дзяжурны афіцэр пасля адбою Абход чарговы робіць. Зарыцкі. Даў адбой гарніст, і ўсе мы Спаць паклаліся на сене. Нядзведскі.
// перан. Перапынак у працы, дзеянні; спачын. Ні ўдзень, ні ўноч не ведалі адбою мы. Макаль.
3. Маркіровачны малаток. Знайшлі два пні сантыметраў па трыццаць, пабілі іх штрафным адбоем. Ермаловіч.
// След, знак ад маркіровачнага малатка. [Хама Хаміч:] — Пад'едзьце, Лявон Свірыдавіч, бліжэй... Бачыце — адбою на бярвеннях няма. — Ну, адбою тут вы не знойдзеце, — спыніў яго Лявон Свірыдавіч, — гэта ж верхавіны, а адбой на камлях. Корбан.
◊ Адбою няма (не будзе) ад каго-чаго гл. няма. Біць (даць) адбойгл. біць.
@адбойка, -і, ж. Спец. Аддзяленне кавалкаў выкапняў ці пароды ад масіву.
@адбойны, -ая, -ае. Які служыць для адбівання чаго-н. Адбойны малаток.
@адбор, -у, м. Дзеянне паводле дзеясл. адбіраць — адабраць1 (у 5 знач.).
○ Натуральны адбор — працэс развіцця жывой прыроды, у якім захоўваюцца арганізмы найбольш прыстасаваныя да ўмоў жыцця.
Штучны адбор — адзін з асноўных метадаў селекцыі, які ляжыць у аснове стварэння і паляпшэння чалавекам парод свойскай жывёлы і сартоў культурных раслін.
@адборачны, -ая, -ае. Які створаны і служыць для адбору каго-н. Адборачная камісія. Адборачныя спартыўныя сустрэчы.
@адборка, -і, ж. Спец. Выстругванне адмысловым гэблікам-адборнікам фігурнай паверхні чаго-н. Адборка карніза.
@адборнік, -а, м. Гэблік з вузкім лязом для выстругвання фігурнай паверхні чаго-н. Якога толькі інструменту ў .. [бацькі] не было! І гэблікі, і адборнікі, і калёвачкі, і пазыкі, і пілкі ўсялякія. Пальчэўскі.
@адборны, -ая, -ае.
1. Адабраны з ліку іншых як лепшы; першагатунковы, выдатны.
Адборнае насенне. □ Хата была прасторная і пабудаваная з адборнага матэрыялу. Колас. Атрад налічваў каля двухсот адборных малайцоў. Брыль. Па дарозе Ілью Кавальчуку трапляліся фурманкі і аўтамашыны, нагружаныя адборнай сухой бульбай. Паслядовіч.
2. Вельмі грубы, непрыстойны.
Жанчына сыпала паліцаям у твар самыя адборныя, самыя моцныя праклёны. Дамашэвіч.
@адбрадзіць, -браджу, -бродзіш, -бродзіць; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закончыць, перастаць брадзіць (пра піва, квас і пад.).
2. Правесці мяжу на сенакосе.
@адбракаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адбракаваць.
@адбракаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., каго-што. Аддзяліць недабраякаснае, бракоўнае. Адбракаваць маладняк.
@адбракоўвацца, -аецца; незак. Зал. да адбракоўваць.
@адбракоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбракаваць.
@адбракоўка, -і, ДМ -коўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбракоўваць —адбракаваць.
@адбрахацца, -брашуся, -брэшашся, -брэшацца; зак. Разм. груб. Адгаварыцца, адмовіцца ад чаго-н.; выкруціцца. — Ідзі сюды, Анэта, а то я адна не адбрашуся, — пачула яна голас суседкі Агаты. Чарнышэвіч.
@адбрыкацца, -аюся, -аешся, -аецца. Зак. да адбрыквацца.
@адбрыквацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. 1. Брыкацца, адбіваючыся ад каго-, чаго-н. Вася адбрыкваецца, выкручваецца, але ўстаць не можа. Рунец.
2.перан. Настойліва адмаўляцца ад чаго-н. непажаданага. [Асмалоўскі:] — От я і кажу, што так далей працаваць нельга. Няма чаго адбрыквацца. Возьмемся за справу, скосім і ўбяром луг, а там — і за жніво. Сіўцоў.
@адбрысці, -брыду, -брыдзеш, -брыдзе; -брыдзём, -брыдзяце; зак. Адысці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі.
@адбрыць, -брыю, -брыеш, брые; зак. Разм. Рэзка і прама выгаварыць каму-н. — Вы пачулі б, як .. [Ралан] умее востра секануць. Адбрыць там, дзе гэта трэба. Грамовіч.
@адбрэхвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адбрахацца.
@адбудаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адбудаваць.
@адбудавацца, -будуюся, -будуешся, -будуецца; зак. 1. Пабудавацца нанава; аднавіць тое, што было разбурана, знішчана. Сяло Гарадзішча, дашчэнту спаленае ў часе вайны фашыстамі, цяпер адбудавалася. Гурскі. [Кастрыца:]— У нас жа ніводнай хаты не засталося, ні каровы, ні пеўня .. Ну, дзякаваць, адбудаваліся скора. Марціновіч.
2. Старанна, усё прадугледзеўшы, пабудавацца. Як папрыгажэў горад! Як адбудаваўся! Ус.
@адбудаваць, -будую, -будуеш, -будуе; зак., што. 1. Пабудаваць нанава, аднавіць што-н. пасля разбурэння. Родны горад! Нашае багацце! Мы хвіліны дарма не патрацім, Мы сваёй не пашкадуем працы — Адбудуем светлыя палацы! Броўка.
2. Вельмі странна, усё прадугледзеўшы, пабудаваць. Яны прыйшлі на з'езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя ўзняць. Танк.
@адбудова, -ы, ж. Дзеянне паводле дзеясл. адбудоўваць — адбудаваць (у 1 знач.).
@адбудоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбудоўваць — адбудаваць.
@адбудоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адбудавацца.
2.Зал. да адбудоўваць.
@адбудоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбудаваць.
@адбуксіраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адбуксіраваць.
@адбуксіравацца, -руецца; зак. Адысці адкуль-н. на буксіры (пра судна).
@адбуксіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Адвесці на буксіры што-н. Адбуксіраваць баржу.
@адбуксіроўка, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбуксіраваць.
@адбухаць, -ае; зак. Разм. Скончыць бухаць; адгрукаць. Гармата адбухала.
@адбушаваць, -шую, -шуеш, -шуе; зак. Перастаць, скончыць бушаваць. Адышлі халады і слата, адбушавалі першыя навальніцы. Хадкевіч.
@адбуяць, -яе; зак. Перастаць буяць. Адбуяла ў агародах хмельная летняя зеляніна. Навуменка.
@адбывалаўка, -і, ж. У выразе: адбывалаўку адбывацьгл. адбываць.
@адбыванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адбываць — адбыць (у 1 знач.).
@адбывацца, -аецца. Незак. да адбыцца.
@адбываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбыць (у 1-3 знач.).
◊ Адбывалаўку адбываць — працаваць нехаця; без жадання, фармальна выконваць работу, абавязкі.
@адбыты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адбыць (у 1, 3 знач.).
@адбыцца, -будзецца; зак. Ажыццявіцца, прайсці; быць праведзеным. Закладка галоўнага корпуса электрастанцыі адбылася праз дзён тры. Чорны. Поруч.. паведамляецца, што ў суботу ў дзесяць гадзін вечара ў клубе адбудзецца прэм'ера п'есы “Васа Жалязнова”. Васілевіч.
// Здарыцца. Прыжмурыў вока Міколка, на курок націснуў. І што адбылося тут, дык і сам дзед спачатку нічога не зразумеў, бо стрэльба бахнула, як батарэя гармат. Лынькоў. Многа падзей адбылося за апошнія часы. Колас.
@адбыццё, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адбыць (у 1, 2, 3 і 5 знач.).
@адбыць, -буду, -будзеш, -будзе; зак. 1.што. Выканаць якую-н. павіннасць, абавязак; прабыць вызначаны тэрмін дзе-н. Цімох Будзік.. адбыў два гады арыштанцкіх рот за падпал панскай стадолы, сядзеў як крымінальнік. Колас. Фёдар недзе ў Сібіры адбыў пакаранне за ўдзел у нейкай рэвалюцыйнай справе. Корбан.
// Выканаць што-н. фармальна, як бы з-пад прымусу. Корч не любіць, каб рабілі абы-як, абы адбыць. Мележ. А з паперай той у канторы толькі фармальнасці адбылі, па кнігах пазапісвалі: калі мясцком накіроўвае, значыць, ведае каго! Шынклер.
2. Паехаць, адправіцца куды-н. З Цэнтральнага штаба паведамілі, што партызан Уладзімір Струк пасля лячэння ў шпіталі выпісаўся і адбыў на фронт. Сабаленка.
3.што. Правесці, зрабіць, закончыць што-н. [Вадзіцель:] — Дык ты, брат, як адбудзеш усе там справы ў вашым бюро, заходзь начаваць да мяне на Пушкінскі пасёлак. Васілевіч. Як вяселле адбылі, Тады прыкмеціў, Вочы карыя былі... На цэлым свеце Прыгажэйшых не знайсці. Дзяргай.
4. Абысціся, абмежавацца чым-н. нязначным, лёгкадаступным. [Дзед Мікола:] — А небарака Васіліса, наша паварыха, зусім разгубілася: што варыць? Тут варэнікамі, пельменямі ці пловам не адбудзеш. Скрыпка. Дзякуем не адбудзеш. Прымаўка.
5. Прабыць дзе-н. пэўны тэрмін; закончыць сваё знаходжанне дзе-н. І вось ужо адбылі, адгасцявалі, збіраюцца ехаць: Пятро з сынком Валодзькам зноў — у той свой далёкі Тамбоў, а Адам з Мікіткам паедзе ў Віцебск. Ракітны.
◊ Не адбудзе, яе прыбудзе — не будзе ні выгады, ні страты.
@адбягацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адбегчыся.
@адбягаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбегчы.
@адвага, -і, ДМ -вазе, ж. Смеласць, рашучасць, бясстрашнасць. Хваліць за адвагу. Набрацца адвагі. Не хапае адвагі. □ Для Алёнкі была вялікая спакуса прачытаць той верш, але адвагі нехватала. Колас. І гэтай песні нельга сутрымаць, Мы з ёю стрэнем наш вясёлы май: Адвагу сіл у росквіце гадоў, Усмешку нашых новых пабудоў. Панчанка.
@адвадзіць, -ваджу, -вадзіш, -вадзіць; зак., каго. Прымусіць перастаць што-н. рабіць, адвыкнуць ад чаго-н. Значыць, гэты чалавек шкодны і небяспечны. Трэба назаўсёды адвадзіць.. [браканьера] ад чорнай справы. Кірэенка.
// Адвучыць хадзіць куды-н., мець зносіны з кім-н. Васіль увесь ажно пыхаў ад прагнага хацення чым барзджэй сустрэць Рыгора з Зосяю і раз назаўсёды адвадзіць яго ад яе. Гартны.
@адваёўвацца, -аецца; незак. Зал. да адваёўваць.
@адваёўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адваяваць.
@адважаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адважыць.
@адважванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адважваць—адважыць.
@адважвацца/11, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адважыцца.
@адважвацца/22, -аецца; незак. Зал. да адважваць.
@адважваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адважыць.
@адважнасць, -і, ж. Уласцівасць адважнага.
@адважны, -ая, -ае. Які не баіцца небяспекі; смелы, рашучы, бясстрашны. Адважны чалавек. Адважны мараплавец. Адважныя сыны Радзімы. □ Адважныя людзі Савецкай краіны Пайшлі ў наступленне на тайны прыроды. Колас. [Маці:] — Пойдзеш ты у свет і людзі Хадою адважнай, Прад табою слацца будзе Край наш неабсяжны. Купала.
@адважыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак. Асмеліцца зрабіць, сказаць што-н., выявіць рашучасць, адвагу. Прайсціся трэці раз Сцёпка не адважыўся: лёгка магло стацца так, што хто-небудзь з суседзяў мог бы звярнуць на яго ўвагу. Колас. Хлопчыкі і дзяўчаткі, якія можа ўпершыню ў жыцці адважыліся адмераць доўгія кіламетры ад сваёй вёскі да мястэчка, ідуць купляць падручнікі. Навуменка.
@адважыць, -жу, -жыш, -жыць; зак., што і чаго. Аддзяліўшы, узважыць частку чаго-я. Адважыць кілаграм цукру.
@адвазіць, -важу, -возіш, -возіць; зак. Скончыць вазіць.
// Знасіцца, з'ездзіцца, стаць непрыгодным.
@адвакат, -а, М -каце, м. Юрыст, які абараняе абвінавачанага на судзе, вядзе чыю-я. справу. [Марыся:] — Хутка будзе суд, а пан Крукоўскі падкупіў адвакатаў, якія будуць абараняць Рыгора. Бажко.
// Аб тым, хто заступаецца за каго-н. — Пакінь Лазавенка! Я не люблю адвакатаў, — нахмурыўсяЛадынін і сярдзіта адышоў убок. Шамякін.
[Лац. advocatus — заступнік.]
@адвакатура, -ы, ж. Тое, што і адвакацтва. У свой час.. [прамоўца] скончыў Сарбонскі універсітэт, займаўся адвакатурай. Лынькоў.
@адвакацкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да адваката, адвакацтва. Адвакацкая дзейнасць. Адвакацкая практыка. □ Адвакацкі кабінет быў прасторны. У ім стаяла некалькі шафаў з кнігамі, галоўным чынам па адвакацкай спецыяльнасці. Колас.
@адвакацтва, -а, н. Дзейнасць адваката. У часе выхаду гэтых кніжак [“Дудка беларуская” і “Смык беларускі”] Францішак Багушэвіч стала жыў ужо ў Вільні, дзе займаўся адвакацтвам. Клімковіч.
@адвал, -а, м. 1. Частка плуга, акучніка, якая адразае скібу зямлі і пераварочвае яе; тое, што і паліца (у 2 знач.). Плуг падразае мяжу і адвалам павольна кладзе яе на бок. Галавач.
2. Перавернутая скіба зямлі.
3.Спец. Насып з пустых парод на горных распрацоўках.
@адвалакацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адвалачыся.
2.Зал. да адвалакаць.
@адвалакаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвалачы.
@адвалачы, -валаку, -валачэш, -валачэ; -валачом, -валачаце; пр. адвалок, -валакла, -валакло; зак., каго-што. Адцягнуць, перанесці што-н. на іншае месца, убок ад чаго-н.
@адвалачыся, -валакуся, -валачэшся, -валачэцца; -валачомся, -валачацеся, -валакуцца; зак. Разм. груб. Пераадольваючы цяжкасці пакуты, адысці.
@адвалены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адваліць.
@адваліцца, -валюся, -валішся, -валіцца; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, адпасці. Са сцяны, пад акном, адваліўся карычневы абломак тынку, упаў на стол. Мележ.
// перан. Знікнуць, прайсці (пра адчуванні, пачуцці). Патапчык крочыў на Алеся, потым стаў і крута павярнуў убок. Калі ён знік у гушчарніку, Алесь падняўся. Уся нуда, здаецца, раптам адвалілася ад яго. Чарнышэвіч.
2. Адхіліцца тулавам назад, адкінуцца. Лаўніцкі сеў, адваліўся на спінку крэсла, падрыхтаваўшыся да размовы. Шахавец.
3.Разм. Пад'еўшы, здаволіўшыся, пакінуць есці. [Пракоп:]—От толькі што адваліўся ад сваёй бульбы, дык ваша, мабыць, не ўлезе. Сабаленка.
4.перан. Стаць меншым, паменшаць (пра мароз, спёку і пад.). Мароз адваліўся, і з неба, нізка павісшага над вёскай, церушыў драбнюткі сняжок. Дуброўскі. Пад вечар, калі трохі адвалілася гарачыня, на вялікі брукаваны двор казармы другога бабруйскага батальёна ўвайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма. Грахоўскі.
◊ Рукі адвалілісягл. рука. Рукі не адваляццагл. рука.
@адваліць, -валю, -валіш, -валіць; зак. 1.што. Адвярнуць што-н. цяжкае ад чаго-н., што было прывалена ім ці перашкаджала чаму-н. Адваліць каменную глыбу. // Зняць завалу ў дзвярах, варотах. Прытрымліваючы рукою крысы кажуха, да брамы падышоў гаспадар, не спяшаючыся адваліў завалу і адчыніў веснічкі. Пальчэўскі.
2.што. Аддзяліць, выдзеліць, адрэзаць каму-н. значную частку чаго-н. Адваліць лусту хлеба. / у іран. ужыв. Выхапіў.. [начальнік] з рук Паранькі паперы і, як бы для адчэпнага, піша — выдаць два рулоны. Во, колькі адваліў! Ракітны.
3.ад чаго і без дап. Адысці, адплысці, адляцець (пра судна, самалёт і пад.). Параход плаўна адваліў ад прыстані. Даніленка. Нарэшце пікіроўшчыкі адвалілі. Я думаў, што на палянцы сапраўды не асталося нічога жывога. Сабаленка.
// Адысці, паменшаць колькасна, разысціся. У паўзе, калі пакупнікі адвалілі, Аксана разгарнула ілюстраваны часопіс. Шамякін.
@адвальванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адвальваць — адваліць (у 1 знач.).
@адвальвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адваліцца (у 1, 2 знач.).
2.Зал. да адвальваць.
@адвальваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адваліць.
@адвальны, -ая, -ае. Які мае адносіны да адвалу. Адвальная паверхня плуга.
@адваляцца, -яюся, -яешся, -яецца. Праваляўшыся пэўны час, скончыць валяцца. [Клёст:] — Я толькі з рамонту. Амаль тры месяцы адваляўся. Шашкоў.
@адвар, -у, м. Вадкасць з наварам таго, што ў ёй варылася. Рысавы адвар. Адвар з фруктаў.
@адваражыць, -ражу, -рожыш, -рожыць; зак., што. Паводле ўяўленняў забабонных людзей — варажбой зняць чары з каго-н.
/ у перан. ужыв. Яны [ударныя брыгады] хутка прыдуць, Вогнішчы разложаць, Да канца балота З багны адварожаць. Купала.
@адвараны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адварыць.
2.у знач. прым. Звараны, вараны. Стары моўчкі.. паставіў.. чыгун з халоднаю адваранаю бульбаю. Чорны.
@адварвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адварыцца.
2.Зал. да адварваць.
@адварваць, -аю, -ае, -аеш. Незак. да адварыць.
@адварот, -а, М -роце, м. 1. Адагнуты і прыгладжаны (прыпасаваны) край адзення ці абутку. Махнач моўчкі адышоў да сваёй скрыні і сеў там, а Полаз на дзіва хутка падняўся, стаў тварам у твар, узяў Лемяшэвіча за адварот пінжака. Шамякін.
2. Адваротны бок чаго-н., напрыклад, кнігі, канверта, здымка і пад. Адварот паштоўкі. □ Собіч, не адрываючыся, сачыў, каб не асталося дзе пропускаў, бо часамі подпіс павінен быць толькі наверсе, а часамі і на адвароце. Скрыган.
@адваротны, -ая, -ае.
1. Які вядзе назад; які накіраваны ў супрацьлеглы папярэдняму руху бок. У адваротным кірунку. Адваротнае вярчэнне. □ Відаць, чуючы, што на ўзлессі ірвуцца снарады, людзі кінуліся ў адваротны бок, да дробнага хмызняку. Мележ.
// Які прыводзіць да зыходнага выніку. Адваротны хімічны працэс. Адваротнае ператварэнне тавару ў грошы. 2. Супрацьлеглы. Адваротны сэнс. Адыманне ёсць дзеянне адваротнае складанню. Лагарыфм з адваротным значэннем. Адваротная тэарэма. Адваротны дослед. 3. Супрацьлеглы знешняму, вонкаваму, левы бок прадмета. [Ніна] узяла са століка маленькае люстэрка, на адваротным баку якога быў малюнак — дзеці купаюцца ў рэчцы. Мележ.
4.у знач. наз.адваротнае, -ага, н. Палажэнне, якое з'яўляецца процілеглым дадзенаму або патрэбнаму. Доказ ад адваротнага. ◊ Адваротная сіла законагл. сіла. Адваротная прапарцыянальнасцьгл. прапарцыянальнасць. Адваротны бок медалягл. Бок.
@адварочвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адвярнуцца (у 1, 2 знач.).
2.Зал. да адварочваць.
@адварочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвярнуць
@адварыцца, -варыцца; зак. 1. Зварыцца. Грыбы адварыліся. 2.Спец. Аддзяліцца ад чаго-н. пры награванні ў месцы зваркі.
@адварыць, -вару, -варыш, -варыць; зак., што. 1. Зварыць; зрабіць адвар. [Бабка Аксіння:]— А ў мяне зеллейка такое ёсць, вось адвару і прынясу. Чарнышэвіч.
2.Спец. Награваючы ў месцы зваркі, аддзяліць ад чаго-н. Адварыць рэйку.
@адвастрыць, -вастру, -вострыш, -вострыць; зак., што. Зрабіць вострым; навастрыць, завастрыць. Пара ўжо косы адвастрыць, Каб да касьбы ўжо недалёкай Змаглі мы выйсці да зары. Танк.
@адваяваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адваяваць.
@адваявацца, -ваююся, -ваюешся, -ваюецца; зак. Тое, што і адваяваць (у 3 знач.). [Лякомцаў:] — Вам адразу трэба перапраўляцца на Вялікую зямлю. Вы наваяваліся, Кірыла Пракопавіч, і, прабачце за праўдзівае слова, адваяваліся. Паслядовіч.
@адваяваць, -ваюю, -ваюеш, -ваюе; зак. 1.што. У вайне, у барацьбе адабраць захопленае ворагам або завалодаць тым, што належыць ворагу.
2.перан.; каго-што. Дамагчыся чаго-н., здабыць што-н. у выніку барацьбы, настойлівасці, працы, выратаваць каго-н. [Бабейка:] — Нават пасля вайны адваявалі гектараў пяцьдзесят у балота — вунь, бачыце, чарнее ралля, гэта ўзаралі на зіму. Хадкевіч. [Хірургу] не раз хацелася кінуць папрок гэтаму ганарліўцу, якога ён адваяваў ад смерці, але кожны раз яго спрактыкаваны розум раіў маўчаць. Васілевіч.
3.Разм. Пазбавіцца сілы, моцы ваяваць. [Царская дачка:] — Зноў ідзе на наша царства вялікае войска аж трох каралёў. А бацька мой стары ўжо — ваяваць не можа. Ці не паехаў бы ты за яго? — Куды мне ехаць, — кажа салдат.— Я ўжо сваё адваяваў. Якімовіч.
4.Разм. Праваяваць нейкі час, скончыць ваяваць. Адваяваць два гады. □ Не дачакаўся ў гэты час суровы, Стары шасцідзесятае вясны, Знайшоў спакой на могілках вясковых, Адваяваўшы спраўна тры вайны. Звонак.
@адведаць, -аю, -аеш, -ае. зак. 1.каго-што і без дап. Праведаць, наведаць каго-, што-н. Яму [Януку Сялібу] хацелася адведаць дом, Зноў паглядзець на роднае гняздо. Танк. [Рыгорыха:] — Прыязджае маці, Глафіра Парфіраўна, адведаць магілу сына, паглядзець наша жыццё. Гурскі. [Панна Рузя:] — Ваша ранейшая настаўніца колькі ўжо часу хварэе, а вы?.. Хоць бы разочак схадзілі адведаць! Ганьба!.. Брыль.
2.чаго. З'еўшы або выпіўшы трохі чаго-н., вызначыць смак; пакаштаваць. — Просіць садоўнік Наведацца ў сад, Бабка Тадора Адведаць чарніц. Броўка. Пакаштуй, калі хочаш, адведай — Вунь — кубанскія кавуны! Прыходзька.
3.чаго. Спазнаць, зведаць, паспытаць. Гуляюць хмаркі ў небе сінім, І ледзь хвалюецца рака... Так моцна хочацца дзяўчыне Адведаць шчасце рыбака. Іверс.
@адведванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адведваць — адведаць.
@адведваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адведаць.
@адведзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвесці.
@адведзіны, -дзін; адз. няма. Сяброўскае наведванне каго-н. звычайна з якой-н. нагоды. Бадай кожны раз, прыходзячы да сябра ў адведзіны, Янка захапляўся прытулкам свайго прыяцеля, утульнасцю, глухменню. Колас. Я сяджу пад уражаннем дзедавых адведзін і ўсміхаюся. Пестрак.
@адведкі, -дак; адз. няма. 1. Наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця. Цётка Параска.. частавала за сталом жанчын. Як павялося ў вёсцы, суседзі і знаёмыя калгасніцы прыйшлі ў адведкі. Гроднеў.
2. Тое, што і адведзіны.
@адвезены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвезці.
@адвезці, -вязу, -вязеш, -вязе; -вязём, -везяце; пр. адвёз, -везла і -вязла; заг. адвязі; зак., каго-што. Везучы, вярнуць каго-, што-н.; завезці куды-н. Машына спачатку адвезла начальніка, а тады ўжо і самога Сашку заімчала да яго новай кватэры. Чорны.
@адвейвацца, -аецца; незак. Зал. да адвейваць.
@адвейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвеяць.
@адвеку, прысл. З даўніх часоў; спрадвеку. [Сарока:] — Адвеку на гэтай гары лісы вядуцца, ды якія ж пушыстыя. Шарахоўскі.
@адвернуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвярнуць.
@адвес, -а, м. Груз, падвешаны на шнуры або нітцы для вызначэння вертыкальнага напрамку; грунтвага. Шнур быў без адвеса, і чалавек, яўна хочучы паскорыць работы, зашчаміў яго канец у калоду. Ракітны.
@адвесіць, -вешу, -весіш, -весіць; зак., што. Адкрыць што-н. завешанае; зняць або адсунуць убок тое, чым было што-н. завешана. [Жанчына] адвесіла акно, і дождж знадворку зашумеў мацней. Чорны.
◊ Адвесіць губы — надзьмуцца, пакрыўдзіцца.
@адвеславацца, -вяслуюся, -вяслуешся, -вяслуецца; зак. Тое, што і адвеславаць.
@адвеславаць, -вяслую, -вяслуеш, -вяслуе; зак. Вяслуючы, аддаліцца, ад'ехаць ад чаго-н. Адвеславаць ад берага.
@адвесці, -вяду, -вядзеш, -вядзе; -вядзём, -ведзяце; пр. адвёў, -вяла, -вяло; заг. адвядзі; зак., каго. 1. Ведучы, суправаджаючы, даставіць у якое-н. месца. Мікола адвёў Даніка пад плот і пасадзіў на траве. Брыль. [Доктар:] — Пазней усе казалі, што яго [Зяму] туды [у стажок] адвяла і схавала Броня. Грахоўскі.
// Перавесці (войскі і пад.) на другую пазіцыю, перамясціць назад, у тыл. [Перапечкін:] — Перадайце Паграбняку: атрад адвесці на поўнач ад вёскі. М.Ткачоў.
2. Завесці на некаторую адлегласць ад каго-, чаго-н. Букрэй адвёў убок начальнікаў аддзяленняў і дзеда Талаша і аддаў загад, каму, дзе і што рабіць. Колас.
3. Адхіліць; змяніць напрамак руху чаго-н., накіраваць убок ад каго-, чаго-н. Зыбін лёгкадумны, вясёлы на тую пару, паспрабаваў абняць яе, але Жэня адвяла яго рукі. Мележ. Сонца ўжо схавалася за далёкім лесам.., а.. [аграном] ходзіць, думае, куды б гэту ваду адвесці з поля. Бялевіч. Змяніць напрамак позірку, перастаўшы глядзець на што-н. Здавалася, што калі хоць на момант адвядзеш вока, то машына абавязкова наскочыць на што-небудзь. Кулакоўскі.
// перан. Даць іншы кірунак, перавесці (увагу, думку і пад.) на што-н. іншае. Лапінка, каб адвесці ад Косціка ўвагу “брата Мішы”, запрапанаваў яму заспяваць што-колечы. Брыль.
// перан. Папярэдзіць што-н. небяспечнае, непрыемнае. [Марына:] — Пайду сама. Тайком пайду. І можа ліха адвяду, Калі ёсць сэрца ў таго ката [Богута]. Колас. І спалохана ўзняліся З трыснягоў густых, з аеру Кнігаўкі, каб небяспеку Ад сваіх адвесці гнёзд. Танк.
4.перан. Адхіліць што-н. неадпаведнае, непрыдатнае. Васіль Бусыга быў кандыдат У валасныя старшыні, але рэвалюцыя і ўсе далейшыя падзеі адвялі яго кандыдатуру. Колас.
5. Даць у чыё-н. распараджэнне; прызначыць, выдзеліць для якой-н. мэты. Гасцінны гаспадар адвёў два пакойчыкі Цэзарыю Гальвасу, а Блецька атабарыўся ў мураванай прыбудоўцы к дому. Чорны. Дык адвядзі [краіна] ім [сынам] пачэснае месца У кнігах, што пішуцца пра вайну, У кнігах пра нашу перамогу Песню складзі пра іх не адну. Куляшоў.
// Надаць тое або іншае значэнне, вызначыць ролю, месца каму-, чаму-н.
6. Правесці, адчарціць. Адвесці палі ў сшытку. ◊ Адвесці вочы — хітруючы, адцягнуць чыю-н. увагу ад чаго-н. Адвесці душу —падзяліцца з кім-н. тым, што набалела; выказаць каму-н. свае патаемныя думкі; задаволіць якое-н. моцнае жаданне. Вачэй не адвесці — аб чым-н. вельмі прыгожым, прывабным.
@адвечнасць, -і, ж. Выс. Існаванне з самага пачатку; спрадвечнасць; далёкае мінулае. Мне марыцца: Нібыта той дарогай З адвечнасці вярнуліся гады. Кляшторны.
@адвечны, -ая, -ае. Паэт. Які заўсёды існаваў; спрадвечны. Адвечная тайна. Адвечныя балоты. □ Дзе крыўда адвечная спела, Дзе сыпала гора курганы, Рукой пралетарскаю смелай Гнілы стары лад зруйнаваны. Купала. Думка — гэта адвечная, невычэрпная, бясконцая, як само жыццё, крыніца сілы. Дубоўка.
@адвешаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвесіць.
@адвешвацца, -аецца; незак. Зал. да адвешваць.
@адвешваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвесіць.
@адвеяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвеяць.
@адвеяцца, -веецца; зак. Ачысціцца ў час веяння.
@адвеяць, -вею, -вееш, -вее; зак., што. Выдаліць веяннем са збожжа мякіну і інш.
@адвёртка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Інструмент для закручвання і выкручвання шрубаў. Падыдзе, перакінецца з .. [трактарыстам] двума словамі, і бачыш: у Сцёпкі ў руках адвёртка або ключ, ён ужо ляжыць на спіне пад трактарам і нешта там робіць. Гамолка.
@адвіванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адвіваць — адвіць.
@адвівацца, -аецца; незак. Зал. да адвіваць.
@адвіваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвіць.
@адвільванне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адвільваць.
@адвільваць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Ухіляцца, адмаўляцца ад чаго-н. з дапамогай хітрыкаў. [Стражнік:] — Прызнавайся, Раман, нечага адвільваць. Што ты чуў? Колас. Пакуль галасаваць, ці за таго, ці за другога — ужо было вырашана. — І што б там ні стала — Яўгена! — Няма там чаго адвільваць! Баранавых.
@адвільнуць, -ну, -неш, -не. Зак. да адвільваць.
@адвінацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адвінуцца.
@адвінуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. Ненадоўга адлучыцца, адысці куды-н. Антось да воза адвінуўся І зараззторбаю вярнуўся. Колас.
// Адарвацца ад якой-н. справы, работы. Адвінуцца на паўгадзіны.
@адвінціць, -вінчу, -вінціш, -вінціць; зак., што. Аддзяліць, зняць што-н., круцячы па вінтавой нарэзцы. Адвінціць гайку. □ Ігнат Пятровіч .. адвінціў нейкія вінцікі, агледзеў лямпы, зачысціў правады і.. прыёмнік загаварыў нармальна. Асіпенка.
@адвінчвацца, -аецца; незак. Зал. да адвінчваць.
@адвінчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвінціць.
@адвісаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвіснуць.
@адвіслы, -ая, -ае. Які адвіс, апусціўся, адцягнуўся ўніз; абвіслы. Апоўдні.. [Наталя] села на адвіслую ралу стагодняга дуба, абняла рукою галіну, прыперлася плячыма да ствала і задрамала. Чорны. Дуброўскі быў яшчэ малады чалавек, вельмі паўнацелы, з гладзенькай адвіслай складкай пад падбародкам. Мележ.
@адвіснуць, -не; пр. адвіс, -ла; зак. Адцягнуцца, апусціцца ўніз; звіснуць. У Стафанавіча адвісла губа, і ён ледзьве выгаварыў: — То ратуйце хлопца, лячыце яго! Чорны. Быў Аніс ужо слабы, шчокі адвіслі, а замест багатай некалі барады тырчаў рэдкі і белы пушок. Хомчанка.
@адвітальны, -ая, -ае. Звязаны з адвітаннем; выкліканы адвітаннем, расставаннем; развітальны. Адвітальныя поціскі рук. Адвітальная песня.
@адвітанне, -я, н. Абмен адвітальнымі словамі, поціскам рук і пад. пры расставанні; апошняя сустрэча перад разлукай; развітанне. І застаўшыся адна, .. [Галена] адразу зразумела, што гаварыла Бушмарава маўклівасць на адвітанні і ссунутыя бровы. Чорны. “Суліко” на адвітанне Праспявай мне, Генацвале. Купала.
@адвітацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Абмяняцца адвітальнымі словамі, поціскам рук і пад. пры расставанні, пры разлуцы; развітацца. Пакуль Алесь увязваў воз, Патапчык адвітаўся і пайшоў наперад. Чарнышэвіч. Дзяўчаты адвіталіся і выйшлі, але Алеська вярнулася назад. Дубоўка.
// Адказаць на адвітанне.
@адвітвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адвітацца.
@адвіты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвіць.
@адвіхнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Тое, што і адвінуцца. Сястра Саша і Ганьчына маці вязуць на продаж клубніку і бяруць з сабой і Ганьку. Папільнаваць воза, як мацеры і Сашы спатрэбіцца адвіхнуцца за якімі пакупкамі. Васілевіч.
@адвіцца, адаўецца; пр. адвіўся, -вілася, -вілося; зак. Размотваючыся, адматацца.
@адвіць, адаўю, адаўеш, адаўе; адаўём, адаўяце; пр. адвіў, -віла, -віло; зак., што. Развіваючы, аддзяліць частку чаго-н. навітага.
@адвод, -у, М -дзе, м. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. адводзіць — адвесці.
2. Заява аб адхіленні каго-н. ад удзелу ў чым-н. Выступіць з адводам кандыдатуры. 3. Адгалінаванне (у трубе, радыё-, электрасетцы і пад.). Адвод ад батарэі. ◊ Для адводу вачэй — з мэтай адцягнуць увагу, для прыліку.
@адводак, -дка, м. 1. Галінка або частка кораня з вочкамі, пасаджаныя ў зямлю асобна ад мацярынскай расліны. Чаранковы адводак. 2. Пчаліны рой, які толькі што ўтварыўся і аддзяліўся ад старога. У раёне дзеду пашанцавала: ён прывёз аж цэлых дзесяць новых вулляў для перасадак у іх “адводкаў” з дужых сем'яў. Якімовіч.
@адводзіцца, -водзіцца; незак. Зал. да адводзіць.
@адводзіць, -воджу, -водзіш, -водзіць. Незак. да адвесці.
@адводка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. 1.Дзеянне паводле дзеясл. адводзіць — адвесці (у 6 знач.).
2.Спец. Прыстасаванне ў станках для пераводу рэменя з рабочага шківа на халасты і наадварот.
@адводны, -ая, -ае. Які служыць для адводу чаго-н. убок. Адводная канава. □ На Фінляндскім вакзале са шкляных дахаў і адводных труб струменямі сплывае дажджавая вада. Лупсякоў.
@адвоз, -у, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адвозіць — адвезці.
@адвозіцца, -возіцца; незак. Зал. да адвозіць.
@адвозіць, -вожу, -возіш, -возіць. Незак. да адвезці.
@адвольнасць, -і, ж. Уласцівасць адвольнага. Адвольнасць рухаў. Адвольнасць вывадаў.
@адвольны, -ая, -ае.
1. Нічым не абмежаваны, вольны, што выконваецца паводле ўласнага жадання. Акружнасць адвольнага радыуса. 2. Які праводзіцца самавольна, паводле свайго ўласнага меркавання, капрызу. Адвольнае распараджэнне. 3. Непераканаўчы, бяздоказны, які не выклікаецца неабходнасцю, беспадстаўны. Адвольнае тлумачэнне.
@адворвацца, -аецца; незак. Зал. да адворваць.
@адворваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адараць1.
@адвостраны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвастрыць.
@адвострываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвастрыць.
@адвучаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвучыць.
@адвучванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адвучваць — адвучыць.
@адвучвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адвучыцца (у 1 знач.).
@адвучваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвучыць.
@адвучыцца, -вучуся, -вучышся, -вучыцца; зак. 1.ад чаго і з інф. Адвыкнуць ад чаго-н. Колькі ні смяялісяз .. [Якавенкі] таварышы, ён усё не мог адвучыцца ад гэтага нязграбнага жэста. Мележ. Адвучылася смяяцца [Малання] за вайну, дык і цяпер яшчэ ўсё не наважыцца. Кулакоўскі.
2.Разм. Закончыць навучанне, перастаць вучыцца. Адвучылася Люба ў гімназіі. І радасна адначасна было ад гэтага і сумна. Мурашка.
@адвучыць, -вучу, -вучыш, -вучыць; зак., каго-што. 1. Прымусіць адвыкнуць ад чаго-н. Адвучыць ад дрэннай прывычкі. □ Тры гады, якія пражыла Малання ў горадзе, адвучылі Кандрата бачыць у ёй сваю сялянку. Галавач. [Трахім:] — Мне яшчэ ў маладосці адзін вучоны чалавек гаварыў: “Калі ваўку не даваць мяса змалку, дык можна адвучыць яго ад драпежніцтва”. Пальчэўскі.
2.Разм. Закончыць вучэнне, перастаць вучыць, навучаць.
@адвыкаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвыкнуць.
@адвыклы, -ая, -ае. Які адвык ад чаго-н.; нязвычны. [Банжын] даўно не іграў, і рукі, адвыклыя ад клавішаў, спачатку слухаліся дрэнна. Шыцік.
@адвыкнуць, -ну, -неш, -не; зак. 1.ад каго-чаго і з інф. Страціць якую-н. звычку; адвучыцца ад чаго-н. У хаце.. яшчэ стаяў тытунёвы дым, ад якога .. [Акіліна] даўно адвыкла. Вітка. Непрыемна было і тое, што прыйдзецца прасіць ласкі, а.. [Максім Сцяпанавіч] даўно ўжо адвык што-небудзь прасіць. Карпаў. Леапольд Гушка за гэты час адвык думаць пра гэтага чалавека [колішняга пана]. Чорны.
2.ад каго-чаго. Стаць далёкім, чужым каму-н., забыць каго-, што-н. Пятро Пятровіч адвык за дваццаць год на ўсходзе ад палос, і ад парадку такога, як тут [у Забалоцці]. Брыль.
@адвяваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што. Адхіляць, адносіць убок павевам ветру, веяннем.
@адвядзенне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адводзіць — адвесці.
@адвязаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвязаць.
@адвязацца, -вяжуся, -вяжашся, -вяжацца; зак. 1. Развязаўшыся, аддзяліцца (аб вяроўцы, канаце і пад.).
// Вызваліцца ад прывязі, стаць прывязаным. Конь адвязаўся. □ Тыя, якія раней за іншых адвязаліся ад сваіх парашутаў, без усялякай каманды, механічна, пасталі з аўтаматамі на варту. Чорны.
2.перан. Разм. Пазбавіцца ад каго-н. дакучлівага, назойлівага або непрыемнага, нежаданага. Рыгору хацелася скарэй адвязацца ад гаспадыні. Гартны. Небяспечны чалавек, — падумаў пан. — ..Ніяк цяпер не адвяжашся ад гэтага д'ябла ў чорнай сутане. Бядуля.
3.перан. Разм. Перастаць дакучаць каму-н. Адвяжыся, аса-назола! — жартаўліва замахваўся на бабку дзед. Даніленка. [Лаяна:] — Скажу вам яшчэ болей, каб вы ўрэшце адвязаліся ад мяне і не ліплі, як назойлівыя мухі. Лынькоў.
@адвязаць, -вяжу, -вяжаш, -вяжа; зак., каго-што. Развязаўшы вузел, аддзяліць. Адвязаць вяроўку. // Вызваліць ад прывязі, зрабіць непрывязаным. [Ваўчок] адвязаў ад слупка каня і ўзяў у рукі лейцы. Хадкевіч.
@адвязванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адвязваць — адвязаць.
@адвязвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адвязацца.
2.Зал. да адвязваць.
@адвязваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвязаць.
@адвярнуцца, -вярнуся, -вернешся, -вернецца; зак., ад (да) каго-чаго і без дап. 1. Павярнуцца ўбок ад (да) каго-, чаго-н., павярнуць галаву. [Турцэвіч] прыгарнуў да грудзей малых і жонку, моцна іх па чарзе пацалаваў, адвярнуўся, неўзаметку змахнуў з вачэй слёзы і сказаў вазаку паганяць коней. Гурскі.
2.перан. Выказваючы сваю непрыязнасць, парваць сувязі, адносіны з кім-н. Бедны да беднага горнецца, а багаты ад каго хочаш адвернецца. Прыказка.
// Адмовіцца ад чаго-н., перастаць займацца чым-н. [Бабка:] — А вы ўсё седзіце над гэтымі кнігамі. А яны сушаць чалавека. [Лабановіч:] — А ты, бабка, пашапчы, каб я ад іх адвярнуўся. Колас. Стары айчым угаворваў .. ехаць на яго .. зямлю і займацца гаспадаркай.. Клебер адвярнуўся ад гэтай прапановы. Чорны.
3.Разм. Адлучыцца, адысціся на кароткі час. [Бабейка:] — За ім [Саўчуком] я заўсёды спакойны — куды б ні адвярнуўся з калгаса, ён усё зробіць як след. Хадкевіч.
◊ Бог адвярнуўся ад кагогл. бог.
@адвярнуць, -вярну, -вернеш, -верне; зак., каго-што. 1. Павярнуць у другі бок. Стары Казімір спыніўся перад сынам, які сядзеў у канцы .. стала, і так доўга глядзеў на яго, што сын аж адвярнуў галаву да акна. Пестрак. Калі аднаго разу .. [Зося] ішла па вуліцы і дала “дзень добры” Грамабоісе.., дык тая толькі нос у другі бок адвярнула, плюнула і моцна скляла Зосю. Крапіва.
// перан. Адцягнуць (увагу, думку і пад.). Цяпер іншыя справы адвярнулі ўвагу ад дому, ад сям'і, што, здавалася, іначай і не павінна быць. Пестрак.
2. Варочаючы, адсунуць. Адвярнулі [браты], камень, а там нара, ды такая глыбокая — дна не відаць. Якімовіч. Кузьма падбег к барознам і рукамі адвярнуў скібы раллі, каб паказаць старую мяжу. Нікановіч.
// Паставіць на месца што-н. перавернутае, абернутае. Мужчыны дружна падхапілі каляску і адвярнулі, але, адварочваючы, выкінулі панскае сядзенне. Колас.
3. Адагнаць, накіраваць у другі бок (жывёлу). [Міхалка:] — Пачакайце, дзядзечка, я збегаю карову адвярну ад грэчкі. Чорны.
4. Адагнуць край чаго-н. Чудзін жахнуўся, умомант адвярнуў халявы і азірнуўся навокал. Карпюк. Васіль адвярнуў каўнер кажушка. Колас.
5.безас. Разм. Аб пачуцці непрыязні, агіды, да каго-, чаго-н. З таго часу і адвярнула.. [Яўхіма] ад пчол. Кулакоўскі.
◊ Нос адвярнуць — выказаць сваё незадавальненне чым-н., паставіцца да чаго-н. з пагардай, выявіць незадавальненне чым-н.
@адвяслоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвеславаць.
@адвячорак, -рка, м. Перадвячэрні час. Сінім снежным адвячоркам Грыбок хадзіў ад акна да акна па сяле, загадваў ісці .. на сход. Мележ. Заходзіла сонца, але ўжо на самым захадзе яно сцьмела, і адвячорак спахмурнеў. Чорны. Быў ранні адвячорак. Яшчэ недзе прыветліва свяціла сонца. А пакой ужо напоўніўся змрокам. Шамякін.
@адвячоркавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да адвячорка. Адвячоркавая пара.
@адвячоркам, прысл. У хвіліны перад самым вечарам. Невядома, як доўга цягнулася б гэта гісторыя, каб аднаго разу адвячоркам не прыйшла да іх настаўніца. Колас. Выйдзі адвячоркам у жытное поле І паслухай пошум спелых каласоў. Вітка.
@адгаблёўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгабляваць.
@адгабляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгабляваць.
@адгабляваць, -люю, -люеш, -люе; зак., што. Габлюючы, зрабіць роўным, гладкім. [Старшыня:] — Не ўсё там [у хаце], праўда, паспелі адгабляваць к прыезду гаспадароў, ды галоўнае ёсць. Якімовіч.
@адгаварыцца, -гаваруся, -гаворышся, -гаворыцца; зак. Адгаворкамі адмовіцца, ухіліцца ад якой-н. прапановы. [Мікола:] — Я перш адказваўся, але .. [Васіль] так прыстаў, што нельга было адгаварыцца, і я мусіў зайсці з ім к Піню. Гартны.
// Апраўдацца, пазбегнуць пакарання, непрыемнасцей з дапамогаю адгаворак. І самае цяжкае Клемсу сказаць, а потым няхай злуе яна [жонка], няхай сварыцца, потым ён зможа адгаварыцца. Галавач.
@адгаварыць, -гавару, -гаворыш, -гаворыць; зак., каго. Пераканаць не рабіць чаго-н., угаварыць адмовіцца ад чаго-н. Хацеў [Сомік] на суд падаваць, ды людзі адгаварылі; казалі, што неяк сорам і судзіцца за дзесяць снапоў аўса. Крапіва. Зораў у апошні раз паспрабаваў адгаварыць Каленіка ад задуманага ім плана. Паслядовіч.
@адгавор, -у, м. 1.звычайна мн. (адгаворы, -аў). Угаворы, парада не рабіць чаго-н. [Міша:] — Пасылалі б мяне туды [на будоўлю], дык я ні адной хвіліны не раздумваў бы і ніякіх адгавораў не слухаў. Хадкевіч.
2. Словы, з дапамогай якіх адмаўляюцца што-н. сказаць або зрабіць; адгаворка. Успамінаюцца словы: “Было і страшна, было і весела..” Гэта, Арцём, гучала ў цябе.. ну, проста як адгавор. Брыль.
// Словы для апраўдання. На ўсе прычыны адгаворы.
@адгаворванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адгаворваць — адгаварыць.
@адгаворвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адгаварыцца.
2.Зал. да адгаворваць.
@адгаворваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгаварыць.
@адгаворка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Спасылка на што-н. з мэтай ухіліцца, адмовіцца ад чаго-н. — Ды вось білет у кішэні. — сказаў .. [Гвозд], засоўваючы белую, з рудымі валаскамі, вузкую руку за борт пінжака, нібы збіраўся дастаць білет, каб Зыбін не падумаў, што гэта адна адгаворка. Мележ. Лека заўсёды магла выдумаць якую-небудзь адгаворку. Асіпенка.
@адгадаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгадаваць.
@адгадавацца, -дуецца; зак. Адкарміцца, стаць сытым, тоўстым. [Жук:] — Калі нас [салдат] так увесь час будуць харчаваць, то мы за тры гады адгадуемся, як на курорце. Алешка.
@адгадаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак., каго- што. 1. Даць магчымасць адрасці, дасягнуць значных памераў. Адгадаваць бараду. 2. Выгадаваць, адкарміць. Адгадаваць кабана.
@адгаданы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгадаць.
@адгадаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разгадаць загадку; правільна вырашыць пытанне, якое патрабуе здагадкі, кемлівасці. [Пан:] — Загадаю вам [беднаму і багатаму] тры загадкі: што на свеце сыцей за ўсё? што на свеце саладзей за ўсё? што на свеце шпарчэй за ўсё? Хто адгадае, таму і карова застаецца. Якімовіч.
// Вызначыць што-н., даведацца аб чым-н. інтуітыўна, пры дапамозе здагадкі. Волька з паўслова ўмела адгадаць Міхалаву думку. Васілевіч. Часамі, седзячы ў сябе на ганку, я разглядаў гэтыя гамакі і стараўся адгадаць, каторы з іх Данусін. Карпюк.
// Па якіх-н. прыкметах уведаць аб чым-н. наперад; прадбачыць. І так і сяк яны [Даніла і Марынка] мяркуюць, Каб адгадаць падзеі ход. Колас.
// Пазнаць каго-, што-н. Ціхаміру раптам захацелася пашукаць знаёмых, і ён прайшоўся між лавак, але знаёмых не было, ды і наўрад ці адгадаў бы ён тут каго, каб нават і былі: гады ж не так сабе ішлі. Чыгрынаў. Шпалеры на сценах да таго выцвілі, што нельга адгадаць іх першапачатковы колер. Пестрак.
@адгадванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адгадваць —адгадаць.
@адгадвацца, -аецца; незак. 1. Угадвацца. За соснамі адгадваўся блізкі праліў, чутно было, як ліжуць гальку хвалі. Лупсякоў.
2.Зал. да адгадваць.
@адгадваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгадаць.
@адгадзіць, -гаджу, -годзіш, -годзіць; зак. Разм. Робячы што-н. добрае, аддзякаваць за паслугу. І сабака за дабро ўмее адгадзіць. Прыказка.
@адгадка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Адказ на загадку; рашэнне, якое раскрывае якую-н. тайну. Як сагрэўся [Ігнат], пачаў здагадвацца, куды яго вязуць, і спалохаўся нечаканай адгадкі. Галавач.
@адгадоўвацца, -аецца; незак. Зал. да адгадоўваць.
@адгадоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгадаваць.
@адгадчык, -а, м. Разм. Той, хто ўмее адгадваць, адгадвае што-н.
@адгадчыца, -ы, ж. Разм. Жан. да адгадчык.
@адгакаць, -аю, -аеш, -ае. Разм. 1. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой-н. цяжкай рабоце. Бацька мой у імперыялістычную шэсць гадоў у палоне адгакаў і жывы вярнуўся. Беразняк. З другой паперы бачна, што паспытаў Міхалка і вугальныя шахты. Пад зямелькай адгакаў ён кайлом нешта каля пяці год. “ЛІМ”.
2. Адбудаваць. Адгакаць дом.
@адгаласіць, -лашу, -лосіш, -лосіць; зак. Праплакаць, галосячы, пэўны час. [Параска] ужо слаба помніць, як забіралі ў [панскі] двор Язэпку, затое па Васільку адгаласіла разам з маткаю. Якімовіч.
@адгалінаванне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. адгалінаваць, адгалінавацца.
2. Бакавы адростак, галіна. Жывіць сасну толькі адзіны корань, што распусціў свае адгалінаванні ў процілеглы ад ракі бок. Марціновіч.
3. Частка чаго-н., якая выдзяляецца ад асноўнага напрамку і адыходзіць убок. Адгалінаванне чыгуначнага пуці.
@адгалінаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгалінаваць.
@адгалінавацца, -нуецца; зак. Утварыць адгалінаванне.
@адгалінаваць, -ную, -нуеш, -нуе; зак., што. Зрабіць адгалінаванне чаго-н.
@адгаліненне, -я, н. Тое, што і адгалінаванне.
@адгаліноўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адгалінавацца.
2.Зал. да адгаліноўваць.
@адгаліноўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгалінаваць.
@адгалос, -у, м. Тое, што і адгалосак. Часта і цяпер у цішы ночы звонкім адгалосам разлягаюцца па балоце гукі гармоніка. Чарот. Спі, змагар! Над магілаю цеснаю Краскі ўзыдуць з пасеяных слёз... Прыйдзе моладзь не раз к табе з песняю, Смела кінуўшы ўдаль адгалос. Васілёк.
@адгалосак, -ску, м. 1. Рэха, водгулле. Ад песень ад гулкіх плывуць адгалоскі Па шумных дубровах і нівах. Купала.
// чаго. Аслаблены адлегласцю гук чаго-н. Неба на ўсходзе палыхала частымі знічкамі, і адтуль даляталі зрэдку далёкія адгалоскі грому. Лынькоў.
2.перан.; чаго. Тое, у чым выяўляюцца сляды ўплыву, уздзеяння чаго-н.; рэшткі, вынік чаго-н. З'явіўшыся яркім адгалоскам нарастаючага вызваленчага руху сялянства, адлюстраваўшы яго класавы пратэст супраць памешчыкаў і царызму, увабраўшы ў сябе нацыянальна-вызваленчыя імкненні шырокіх народных мас, .. [творчасць Багушэвіча] стала значнай літаратурна-грамадскай з'явай Беларусі напярэдадні рэвалюцыі 1905 г. Івашын. Як адгалосак, як цень свайго мужа, .. [Аўдоцця] жыла яго жыццём. Бядуля.
@адгалоссе, -я, н., зб. Тое, што і адгалосак. Толькі рэха далятала, Звонкай песні адгалоссе. Гілевіч. Сціхла трывожнае адгалоссе стрэлаў, і зноў рэха насіла над балотамі роспачлівую песню шакалаў. Самуйлёнак. У гарах гулка пакацілася адгалоссе. Быкаў.
@адгаманіць, -маню, -моніш, -мовіць; зак. Закончыць, перастаць гаманіць. Адгамоняць, бывала, школьнікі — пачынаюць сходзіцца дзядзькі-грамадаўцы і яшчэ неграмадаўцы. Таўлай.
// перан. Прайсці, закончыцца (пра што-н. шумнае, гаманлівае). Адгрукаў гром. Адгаманіла лета На мове зор малінавых і кветак. Панчанка. Даўно прайшоў з апошнім громам лівень, адгаманіў даўно на полі жнівень. Русецкі.
@адганяцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да адагнацца.
2.Зал. да адганяць.
@адганяць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адагнаць.
@адгараваць, -рую, -руеш, -руе; зак. Разм. Перажыць шмат гора.
// Пражыць пэўны час, пераадольваючы цяжкасці. Адгараваць зіму. □ Ёсць родныя. Ды ўсе жывуць сабой, І толькі верная твая любоў Са мной мой век адгаравала. Буйло.
@адгарадзіцца, -раджуся, -родзішся, -родзіцца; зак. Адгарадзіць сябе, свае ўладанні якой-н. агароджай, заслонай, перагародкай. Прыбудоўку атынкаваў [Фёдар], выбеліў, адгарадзіўся зялёным парканам і зрабіў свой уласны выхад на вуліцу. Ракітны.
// перан. Парваць сувязь з кім-н.; адасобіцца, аддзяліцца ад каго-, чаго-н. Юрканс і ў бараку адгарадзіўся ад людзей. Броўка. [Пятру Тадаровічу] пашанцавала, і ён адгарадзіўся ад усяго свету. Чорны.
@адгарадзіць, -раджу, -родзіш, -родзіць; зак., каго-што ад чаго. Аддзяліць (перагародкай, плотам і пад.) што-н. ад чаго-н. Гаспадыня зачыніла дзверы і быццам адгарадзіла пакой ад усяго астатняга свету. Савіцкі.
// Аддзяліць, з'яўляючыся перагародкай, перашкодай. Тут [на месцы, дзе балота злучалася з ручвом раўчука] павінна была вырасці высокая і моцная грэбля, якая адгародзіць балотца ад раўчука. Якімовіч.
// перан. Абараніць засцерагчы ад чаго-н. небяспечнага або непрыемнага. Да радаснага адчування ашчаслівіць і. “адгарадзіць .. [Славу] ад усялякіх злых намераў” далучалася пачуццё патрэбы самому збыць з свае галавы ўсё гэта, ачысціцца ад усялякіх слядоў мінулага. Чорны. [Малашанка:] — Ты што ж... хочаш, каб я ад імя абкома адгарадзіў цябе ад крытыкі камуністаў? Шамякін.
// перан. Пазбавіць сувязі з кім-, чым-н.; адасобіць. У той дзень Манцэвічу пачало здавацца, што яго адгарадзілі ад усяго свету. Адамчык.
@адгарваць, -ае. Незак. да адгарэць.
@адгарнуцца, -горнецца; зак. Павярнуцца з аднаго боку на другі (пра лісты ў кнізе). / у перан. ужыв. Адгарнулася новая старонка ў шматвяковай гісторыі Полацка — старонка будаўніцтва камунізма. Хадкевіч.
@адгарнуць, -гарну, -горнеш, -горне; зак., што. 1. Адгрэбці, адсунуць убок. Адгарнуць жар у печцы. □ Саўка прылёг, адгарнуў ад каменя зямлю і памаленьку выкаціў яго з-пад падрубы. Колас. [Піліп Андрэевіч:] — Пад'ехалі мы.. да яго, адгарнулі траву ў лодцы, а ў .. [Сенькі] там не менш трох пудоў рыбы ляжыць. Краўчанка.
2. Адсунуць, адхіліць, адвесці ўбок. Добра было б адгарнуць з вачэй валасы, прыпусціцца да першага дрэва бягом, каб схавацца пад ім ад дажджу. Брыль.
// Адагнуць, адвярнуць (пра адзежу і пад.). Кудзіш асцярожна, следам за Ігнатавай рукой, намацаў рану, адгарнуў каўнер кашулі. Галавач.
3. Разгарнуць, адкрыць (кнігу, сшытак і пад.); павярнуць з аднаго боку на другі (старонку). Хлапчук дастаў з-пад канапы брудны, патрапаны альбом, адгарнуў вокладку. Асіпенка.
@адгароджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгарадзіць.
@адгароджванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адгароджваць — адгарадзіць і адгароджвацца — адгарадзіцца.
@адгароджвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адгарадзіцца.
2.Зал. да адгароджваць.
@адгароджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгарадзіць.
@адгародка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Сцяна з дошак, фанеры, бярвення, якой адгароджваюць частку памяшкання (у хаце, у хляве, у гумне і пад.). Праз шчыліны паміж дрэнна прыпушчаных адна да адной дошчак сцянной адгародкі Міхалка заўважыў, што па той бок сцяны гарыць агонь. Чорны. [Віця] зазірнуў праз акенца, што было ў фанернай адгародцы, у суседні пакойчык. Нядзведскі.
@адгартаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Гартаючы, перакінуць, перавярнуць некалькі лістоў.
@адгарэлы, -ая, -ае. Які адгарэў, перагарэўшы адваліўся, адпаў.
@адгарэць, -рыць; зак. 1. Перагарэўшы ў якім-н. месцы, адваліцца, адпасці ад чаго-н. Сук адгарэў. 2.перан. Скончыцца, мінуцца. Што адбалела, Што адгарэла — Лісцем замецена. Каржанеўская.
@адгасціць, -гашчу, -госціш, -госціць; зак. Разм. Тое, што і адгасцяваць. Ён [музыка] тут успомніў родны край І што не ў кожнай хаце адгасціў, І не на ўсіх хрысцінах пабываў, І не на ўсіх вяселлях адыграў. Танк.
@адгасцяваць, -цюю, -цюеш, -цюе; зак. Разм. Скончыць гасцяваць; пагасцяваць нейкі час. — А госці вашы, цётка Аксіння, яшчэ доўга будуць? — Ды адгасцявалі ўжо. Заўтра паедуць. Ракітны.
@адгін, -у, м. Разм. Месца, па якім што-н. адагнута. Зламацца на адгіне.
@адгінацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адагнуцца.
@адгінаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адагнуць.
@адглянцаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адглянцаваць.
@адглянцавацца, -глянцуюся, -глянцуешся, -глянцуецца; зак. Набыць глянец, стаць выглянцаваным, адпаліраваным. Яна [дарога] так адглянцавалася аўтамабільнымі шынамі, што калі глядзіш на яе седзячы на пярэднім сядзенні, дык, здаецца, гэта і дарога не дарога, а роўная, як струнка, рака. Лынькоў.
@адглянцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; зак., што. Навесці глянец, бляск на што-н.
@адгніваць, -ае. Незак. да адгнісці, адгніць.
@адгнісці, -гніе; зак. Згніўшы, адваліцца, адпасці. Дзядзька Цімох плот загарадзіў яшчэ да мяне з новага частаколу, а гэты — каторы збуцвеў, у каторага канцы адгнілі — склаў у кучу на дровы. Баранавых.
@адгніць, -гніе; зак. Тое, што і адгнісці.
@адгода, -ы, ДМ -дзе, ж. Разм. Аддзяка, адплата дагаджаннем за дагаджэнне каму-н. [Бабуля:] — Аз норкі выбегла Мышка, узбегла на лаўку, на плячо Марыльцы і шэпча ёй на вуха: “Дзеўка-дзявіца, русая касіца, дай мне лыжачку кашы. Я табе буду ў адгодзе ў вялікай прыгодзе”. Брыль.
@адгоджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгадзіць.
@адгон, -у, м. 1.Дзеянне паводле дзеясл. адганяць — адагнаць (у 1, 2, 4 знач.).
2. Малако, з якога сепаратарам аддзелена, адагнана смятанка. З дзесяці машын здадзенага малака сем машын адгону вяртаюць калгасу. Дуброўскі.
3. Прадукт адгонкі парай. Спіртавыя адгоны.
@адгонка, -і, ДМ -нцы, ж. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адганяць—адагнаць (у 4 знач.).
@адгонны, -ая, -ае. Звязаны з адгонам жывёлы, з утрыманнем жывёлы на адгоне. Адгонная авечкагадоўля. □ То былі яшчэ знаёмыя мясціны: летам паромам Ласка з сяброўкамі пераязджала за раку — на адгонную пашу. Даніленка.
@адгор'е, -я, н. Адгалінаванне асноўнага горнага ланцуга. Адгор'і Карпат. □ Выступы скал свяціліся на сонцы, адгор'і танулі ў густым непраглядным змроку ценяў. Гамолка.
@адгорнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгарнуць.
@адгортаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгарнуць.
@адгортвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адгарнуцца.
2.Зал. да адгортваць.
@адгортваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгарнуць.
@адграбацца, -аецца; незак. Зал. да адграбаць.
@адграбаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгрэбці.
@адграніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., што. Зрабіць грані (у 2 знач.).
@адграфіць, -флю, -фіш, -фіць; -фім, -фіце; зак., што. Адлінеіць, падзяліць на графы.
@адграфлёны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адграфіць.
@адгрохаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Пабудаваць што-н. вялікае, грандыёзнае. [Беразінец:]— А вы каля станцыі які новы дом адгрохалі!.. Ці не кантору думаеце тут змяшчаць? Броўка.
@адгружаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгрузіць.
@адгружацца, -аецца; незак. Зал. да адгружаць.
@адгружаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгрузіць.
@адгрузіць, -гружу, -грузіш, -грузіць; зак., што. Пагрузіўшы, падрыхтаваць да адпраўкі. У гэтым месяцы завод павінен адгрузіць Індыі тры плоскашліфавальныя станкі. “Звязда”.
@адгрузка, -і, ДМ -зцы; Р мн. -зак; ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адгружаць — адгрузіць.
@адгрукатаць, -качу, -кочаш, -коча; зак. Разм. Перастаць грукатаць. Калі адгрукочуць трамваі і самазвалы, Пагаснуць у інтэрнатах запозненыя агні, Па Мінску задумліва крочыць Янка Купала, Радкі ненапісаных вершаў шэпчучы ў цішыні. Бураўкін.
// перан. Прайсці, мінуцца. Калі паўвека мерна адгрукоча І ўжо не так бурліць у жылах кроў, І шлях жыццёвы, і сваіх сяброў Хто прыгадаць у цішыні захоча, Няхай жа той ніколі не забудзе Квяцістую дарогу ў родны дом. Хведаровіч.
@адгрукацець, -качу, -каціш, -каціць; зак. Разм. Тое, што і адгрукатаць.
@адгрукаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. 1. Перастаць грукаць. Пройдзе час, адгрукаюць гарматы, Змоўкнуць стрэлы, Знікнуць хмары дыму. Броўка.
2.перан.; што. Пабудаваць, адбудаваць або зрабіць што-н. вялікае, значнае. — Заходзьце, сядайце за стол, цесляры, — Адгрукалі хату на славу. Бялевіч.
3.што. Адскакаць, станцаваць. Відаць, такі ўжо клімат тут [на курорце] гаючы, што нават самавітыя дзядзькі і цёткі, забыўшыся пра свае радыкуліты, прастрэлы і рэўматычныя ламоты, адгрукаюць вам “Польку-Янку” ці “Лявоніху”. Вірня.
4.перан.; што. Працуючы, выконваючы абавязак, адбыць, адслужыць нейкі час. [Юнак:] — Два гады ў аўтароце разам адгрукалі. Краўчанка.
@адгрызаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгрызці.
@адгрызены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгрызці.
@адгрызці, -грызу, -грызеш, -грызе; -грызём, -грызяце; зак., што. Грызучы, аддзяліць, ад'есці. Бярэ .. [хлопец] гэту цыгарышчу і ажно сапе. Шмаргануў носам Надгрыз канчурык. Грамовіч.
@адгрымець, -міць; зак. 1. Перастаць грымець (пра гром). Адгрымела ноччу навальніца, Птушак пазванчэлі галасы, І пяюць на сто ладоў сініцы — Пэўна, упіліся ад расы. Панчанка. Дождж прамачыў наскрозь Лясныя нетры. Гром адгрымеў. Чуваць быў толькі звон. Свірка.
// Скончыць грымець (пра што-н. гучнае). Адгрымеў развітальны салют з вінтовак. Лынькоў.
2.перан. Прайсці, закончыцца (пра што-н. буйнае, шумнае). Адгрымела слава. □ Змоўклі бітвы. Развеяўся дым. Адгрымелі часы баявыя. Броўка. Вайна адгрымела. Салют Уславіў шляхі перамогі. Глебка.
@адгрэбены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгрэбці.
@адгрэбці, -грабу, -грабеш, -грабе; -грабём, -грабяце; зак., што. Грабучы, адсунуць убок. Мікіта адгроб ад варот гной, прычыніў вароты і пайшоў да стога. Галавач.
@адгукацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адгукнуцца.
@адгукаць, -аю, -аеш, -ае; зак. 1. Скончыць гукаць. Адгукала труба, адмычалі каровы, ў полі пуста — ні голасу, ні аганька. Дудар.
2.каго-што.; перан. Гукаючы, клічучы, вярнуць. Толькі еднасці сіла Долю нам адгукала. Бялевіч.
@адгуквацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адгукнуцца.
@адгукнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. 1. Адказаць на зварот; адазвацца. — А хто не згаджаецца з гэткаю пастановаю? — запытаў старшыня. — Я!.. — адгукнуўся адзін толькі Габрусь. Чарот. — Габрынька! — Зараз, татка! — адгукнуўся ў глыбі дома звонкі дзявочы галасок. Колас.
// Прагучаць, падаць голас у адказ на што-н. Дзесьці ў канцы вёскі хрыпла заспяваў певень. Яму адгукнуўся другі, трэці. Шамякін. Вясна гукнула, павяла, І адгукнулася дарога. Пысін.
2.перан. Адазвацца якім-н. чынам на якую-н. з'яву, падзею, выказаць свае адносіны да яе. [Якаў Гіс:] — Мы [рабочыя] павінны адгукнуцца на гэты замах палачоў рашучым выступленнем — забастоўкаю. Гартны.
// Паставіцца спачувальна да чаго-н., падтрымаць. На шырокай плошчы перад вакзалам ішоў мітынг у гонар будаўнікоў-добраахвотнікаў, якія першымі адгукнуліся на заклік камсамола. Асіпенка.
3.перан. Выклікаць якое-н. пачуццё, адчуванне ў каго-н. Адна акалічнасць балюча адгукнулася ў Аўгініным сэрцы: у Вепрах хадзілі ўпартыя чуткі, што арышт Мартына Рыля стаіць у простай залежнасці ад даносу Васіля Бусыгі. Колас. Хай жа песня ўсюды льецца, У сэрцах вашых адгукнецца. Купала.
4.перан. Адбіцца на кім-, чым-н., зрабіць уплыў. Памыліўся ты, і твая памылка рэхам адгукнецца ва ўсім калгасе. Дуброўскі.
@адгул, -у, м. Водпуск, які даецца за звышурочную працу, дзяжурства. А тым часам Язэп Кулінчык зачасціў да сваіх. То ў яго заданне ад рэдакцыі, то выхадны дзень, то адгул за дзяжурства. Кавалёў.
@адгульваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгуляць.
@адгуляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак. Разм. 1. Уволю пагуляць, адпачыць. Усе ведалі, што Адарка ў апошні час любіць адгуляцца. Лупсякоў.
2. Адпасвіцца на падножным корме (пра жывёлу). Мой конь, ты добра адгуляўся, Пакуль я ездзіў на машыне, Мой конь, ты добра назбіраўся Дарожнай белай канюшыны. Гаўрусёў.
@адгуляць, -яю, -яеш, -яе; зак. 1. Правесці некаторы час на гуляннях. Вось ужо цэлае лета адгулялі.. [Антон і Надзя] на вечарынках. Грамовіч.
// што. Выкарыстаць чарговы адпачынак, водпуск, дазволены за звышурочныя работы, дзяжурствы. Адгуляў сын-афіцэр свой водпуск у вёсцы. Ракітны.
2.што. Адсвяткаваць; згуляць. — У гэтым доме, — заўважае брат, — на Новы год вяселле адгулялі. Гілевіч.
3. Перастаць, кончыць гуляць. [Лятун:] — Стары я, браткі, недалугай раблюся. Што год, то горш. Але не шкада, сваё адгуляў, сваё адмазоліў. Лынькоў.
// перан. Прайсці, закончыцца. Адгрымела маразамі зіма, адгуляла завеямі ў палях. Шахавец.
@адгусці, -гуду, -гудзеш, -гудзе; -гудзём, -гудзяце; зак. Перастаць гусці. Колькі-колькі над пільняй гудкоў адгуло. Зарыцкі. Маўчаць кулямёты, І міны не выюць. Гарматы сваё адгулі. Броўка.
// перан. Прайсці, мінуцца. Пазіцыі аглядвае [абеліск], Дзе бітвы адгулі, Герояў мужных згадвае, што з бою не прыйшлі. Калачынскі. Багата адгуло паводак і адцвіло на лузе траў. Вялюгін.
@адгучаць, -чыць; зак. Перастаць гучаць. Песня адгучала.
@адгушкаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Скончыць гушкаць. Адгушкалі нівы... У лузе, за стагамі, Блукаў я, нібы жнівень, З мокрымі нагамі. Тармола.
@адгырквацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адгыркнуцца.
@адгыркнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Груба, рэзка, злосна адказаць на якое-н. пытанне, заўвагу. — Папомніш ты, хамуйла! — ціхенька адгыркнуўся Махлярчык... Гарэцкі.
@адгэтуль, прысл. З гэтага месца; ад гэтага месца, адсюль, з гэтай мясцовасці. Што, дзед, да Праглай адгэтуль далёка? — спытаўся камбрыг. — Адгэтуль трэба пад сонца ісці. Брыль. [Лабановічу] стала цяпер ясным і зразумелым, чаму.. [Ядвіся] так рвалася адгэтуль хоць на колькі тыдняў... Колас.
@аддавацца, -даюся, -даешся, -даецца; -даёмся, -даяцеся, -даюцца; незак. 1.Незак. да аддацца.
2.Зал. да аддаваць.
@аддаваць, -даю, -даеш, -дае; -даём, -даяце, -даюць; незак. 1.Незак. да аддаць (у 1-7, 9 знач.).
2.чым. Мець які-н. прысмак, пах, колер чаго-н. пабочнага. Вада аддае балотам. □ Хлеб пахне троху вугалем і аддае крыху ад яго і мазутным пахам. Лынькоў.
// перан. Разм. Нагадваць што-н., мець адценне, рысы чаго-н. іншага, сведчыць пра наяўнасць чаго-н. Аддаваць літаратуршчынай. □ Быў канец жніўня, і ночы ўжо аддавалі восенню. Шамякін. Шмат якія куткі былі тут [на Беларусі] падобны да яго [Андрэя Мішурына] роднай Смаленшчыны, і толькі смуга па адкрытых даляглядах была як бы танчэйшая і аддавала сінявасцю. Чорны.
@аддадзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аддаць.
@аддаленасць, -і, ж. Знаходжанне на далёкай адлегласці ад каго-, чаго-н. Аддаленасць ад мора. □ Плыве.. [касцельны звон] прыглушанымі гукамі, нібы з аддаленасці сівых вякоў. Бядуля.
@аддаленне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. аддаляць — аддаліць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. аддаляцца — аддаліцца.
2. Месца, якое знаходзіцца на значнай адлегласці ад чаго-н. Далей разлягаліся лугі з магутнымі дубамі, што, як вартавыя, стаялі ў аддаленні адзін ад аднаго. Хадкевіч.
@аддалены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад аддаліць.
2.у знач. прым. Які знаходзіцца або адбываецца на вялікай адлегласці ад чаго-н.; далёкі. Тайная паліцыя пачала снаваць сваё густое павуцінне нават у самых аддаленых і глухіх беларускіх паселішчах. Паслядовіч. Аддаленая страляніна пасля ўсяго перажытага.. [жанчынам] была не такой ужо страшнай. Гурскі.
// Які даносіцца здалёк. Галасы людзей зліваліся ў суцэльны гул, падобна на аддалены шум марскога прыбою. Шамякін.
3.у знач. прым. Аддзелены вялікім прамежкам часу. Янка Купала пазбегнуў у сваім перакладзе [“Слова аб палку Ігаравым”] наўмыснай стылізацыі пад старажытнасць, што назіраецца часта ў гістарычных нашых аповесцях і раманах, якія адлюстроўваюць аддаленыя эпохі. Палітыка.
4.у знач. прым. Які не мае непасрэднай сувязі з чым-н.; мала падобны. Аддалены гібрыд. Аддаленае падабенства.
@аддаліцца, -далюся, -далішся, -даліцца; зак. 1. Перамясціцца на нейкую адлегласць ад каго-, чаго-н. Вада ў Сажы выцвіла, памялела і так аддалілася ад берага, што рэдка хто з хлапчукоў даставаў яе каменьчыкам. Ракітны.
// Стаць менш чутным з прычыны вялікай адлегласці. Гром аддаліўся, толькі часамі далятае яго прыглушаны грукат з далёкага, цёмнага краю Неба. Скрыган.
2.перан. Парваць сяброўскія, блізкія адносіны з кім-н.; пачаць цурацца каго-н. Неўзабаве Антон аддаліўся ад усіх і пачалі здагадвацца, што ён перажыў нейкую няўдачу ў жыцці. Чорны.
@аддаліць, -далю, -даліш, -даліць; зак., каго-што ад каго-чаго. 1. Перамясціць каго-, што-н. на большую адлегласць ад каго-, чаго-н. Аддаліць гаспадарчы двор ад жылля. 2. Перанесці, прызначыць тэрмін выканання чаго-н. на пазнейшы час; адтэрмінаваць. [Валодзю] як бы хацелася аддаліць той момант, якога ён даўно прагнуў, момант спаткання з маці. Чорны.
3. Выклікаць адчужанасць, стаць прычынай адчужанасці. Гэта нязначнае здарэнне канчаткова аддаліла іх.
@аддаляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да аддаліцца.
2.Зал. да аддаляць.
@аддаляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да аддаліць.
@адданасць, -і, ж., каму-чаму. Уласцівасць адданага; адданыя адносіны да каго-, чаго-н. Пачуццё адданасці Савецкай радзіме. Бязмежная адданасць справе Леніна.
@адданне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. аддаць (у 5 знач.).
@адданы, -ая, -ае. Прасякнуты любоўю і вернасцю да каго-, чаго-н. І прывітаю разам шчыра Адданых партыі людзей. Колас.
// Які выказвае адданасць, вернасць. — Так, так, пан, — Гулік глядзіць на майстра адданымі вачамі. Навуменка.
@аддарунак, -нка, м. Аддзяка ў выглядзе падарунка.
// перан. Сплата за працу. Сіратлівыя бабкі.. выглядам сваім як бы казалі: .. гэта ўсё, чым магла адплаціць за працу няшчодрая на аддарункі тутэйшая зямля. Мележ.
@аддарыць, -дару, -дорыш, -дорыць; зак., каму. Зрабіць падарунак каму-н. у адказ на атрыманы.
// перан. Аддзякаваць, адплаціць чым-н. за ласку, паслугу. — Возера, лес, зямля неблагая, ты толькі прылашчы гэтую зямлю — і яна табе аддорыць, — развёў Рудак рукамі, паказваючы на прасцяг, які адкрываўся за сялом. Броўка.
@аддацца, -дамся, -дасіся, -дасца; -дадзімся, -дасцеся, -дадуцца, зак. 1.каму. Аддаць сябе ва ўладу пераможцы; здацца. [Камісар:] — Расстраляйце мяне, Толькі ворагу я не аддамся. Глебка.
// на што. Аддаць сябе ў чыё-н. распараджэнне; даверыцца чыёй-н. уладзе. Кастусь Прыбыткаўскі аддаўся на чужую волю. Чорны. Відаць, хацеў [Андрэй] быць галавой сям'і, — разважала Марына, — ды ўбачыў, што з гэтага нічога не выходзіць. Аддаўся на маю ўладу. Так даўно трэба было зрабіць... Шахавец.
// Уступіць у палавую сувязь (пра жанчыну). Алімпа верыла Валодзю, як верыла самой сабе, і таму.. аддалася яму. Сабаленка.
2.каму-чаму. Цалкам прысвяціць сябе чаму-н. (працы, вучобе, сям'і і пад.). Нельга.. кінуць агульнае справы і аддацца пытанням прыватнага жыцця. Гартны. Коля з усім уласцівым яму захапленнем аддаўся новай рабоце. Якімовіч.
// Захапіцца чым-н., паглыбіцца ў што-н. (думкі, мары, пачуцці і пад.). Аддацца ўспамінам. □ Апетыт у Макара рос. Ён увесь аддаўся ядзе. Бядуля. Пшанічны даеў вынятыя з кішэні рэшткі сала і.. суцішыўся — аддаўся журбоце. Быкаў.
3.чым. Адазвацца, адбіцца (пра гукі). Грукат і перастук.. колаў [цягніка] разлеглым водгуллем аддаліся ў пустой каробцы вакзала. Карпаў.
// Выклікаць сабой якое-н. пачуццё; адазвацца як-н. Моцны стук над галавою аддаўся вострым болем у вушах і ў галаве. Кулакоўскі.
4.безас. Будзе аддадзена, заплачана. Некалі аддасца. 5. Перастаць злавацца, упарціцца; здацца. Ну што ж, пасля, як стары аддасца, даведаемся пра ўсе.. яго выкрунтасы. Брыль.
@аддаць, -дам, -дасі, -дасць; -дадзім, -дасце, -дадуць; зак., каго-што. 1. Вярнуць назад узятае ў каго-н. Аддаць доўг. □ Што вінен, аддаць павінен. Прыказка.
// Вылучыўшы святло, цяпло, вільгаць і пад., уздзейнічаць на што-н. Аддасць сонейка моц сваю жыватворную, вылье праменямі гарачымі на зямлю. Шынклер.
2. Даць, перадаць што-н. каму-н. Марыя аддала дзяўчынцы свой шынель, а сама ўзяла малога на рукі. Кулакоўскі. Аддай рукамі, а хадзі нагамі. Прымаўка.
// Перадаць што-н. каму-н. ва ўласнасць або на карыстанне. [Алесь:] — Я сваю хату аддаю пад калгасныя яслі. Васілевіч. Мікіта.. быў мужчына гарачы, часта лаяўся, соваўся біцца, аднак, калі прышлося блаславіць Марылю перад шлюбам — расплакаўся, як бабёр, і ўсё аддаў пасля, і вяселле справіў, як людзі. Брыль.
// перан. Перадаць што-н., падзяліцца чым-н. Аддаць вопыт, веды, пачуцці. // перан. Ахвяраваць кім-, чым-н. дзеля каго-, чаго-н. Аддаць сілы, здароўе. □ [Азорыч:] Ах, каб зламаць, разбіць глухія краты. Каб вырвацца на волю і сказаць: Смялей наперад — перамога наша! За гэта я не толькі рад памерці, Гатоў па кроплі кроў сваю аддаць. Глебка. [Ружак:] — Дзесяткі тысяч герояў аддалі сваё жыццё за шчасце, свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Шамякін.
// Не ўтрымаць, уступіць што-н. непрыяцелю ў барацьбе. Хіба ж можам яе [зямлю] мы аддаць Чорнай бандзе дзяліць і таптаць? Глебка.
// Патраціць час, працу, намаганні на што-н. Некалькі дзён.. [Тоўхарт] аддаў нейкім сваім заняткам за сталом, а пасля выехаў паглядзець.. старыя акопы. Чорны.
// Здаць што-н. куды-н. для якой-н. мэты. Аддаць бялізну ў пральню. Аддаць туфлі ў рамонт. □ Даўно гатовыя ўспаміны Я ў той жа дзень Аддаў бы ў друк! Барадулін.
3. Накіраваць на вучобу, службу. Аддаць у салдаты. □ Любу тым часам бацька аддаў у гімназію. Мурашка. Аслова невуцтва не раз Служыла дурням за паказ. — Дык вось, нарэшце, узялі Асла ў навуку аддалі. Купала.
// Выдаць замуж. А ўсяму, не сляпы я, была толькі прычына — Не аддаць Кацярыны за батрацкага сына. Танк.
4. Прадаць (па якой-н. цане). — А божухна! Дык ты ж танна аддаў! — заенчыла кабета. Чыгрынаў.
// Заплаціць за купленае. [Цётка Палагея:] —Гэта ж дваццаць рублёў аддала. Дорага кабанчыкі. Ермаловіч.
5. З некаторымі назоўнікамі ўтварае спалучэнне са значэннем дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка. Аддаць загад. Аддаць рапарт. Аддаць перавагу. Аддаць каманду. 6.без дап. Зрабіць рэзкі, кароткі рух назад пры выстрале (пра зброю). Вінтоўка перш тузанула, потым аддала прыкладам у плячо. Баранавых.
// Прымусіць адступіць назад (пра каня); ад'ехаць заднім ходам на невялікую адлегласць, каб уступіць месца, не перашкаджаць каму-, чаму-н.
7.безас. Адазвацца болем у якой-н. частцы цела. Аддало ў спіну. 8.Зак. да аддаваць (у 2 знач.).
9.Спец. Адвязаць, паслабіць якар і пад.
◊ Аддаць (богу) душу — памерці. Скуратовічыха больш не ўстала з пасцелі і аддала богу душу. Чорны. Аддаць голас — прагаласаваць за каго-н. на выбарах. Выбаршчыкі заяўляюць аб сваёй гатоўнасці аддаць галасы за лепшых сыноў і дачок народа. “Звязда”. Аддаць даніну — выказаць павагу, выканаць доўг пашаны, прызнаць. Аддаць даніну традыцыям.Аддаць (даць) “добрай раніцы”, “добры дзень” (“дабрыдзень”), “добры вечар”, “добрай ночы” (“дабранач”) — прывітацца ці адвітацца, сказаўшы “добрай раніцы”, “добры дзень” і г. д. Лявон “добры вечар” аддаў, але гаворкі не пачаў. Чарнышэвіч. Аддаць жыццёза каго-, што-н.— памерці, абараняючы каго-, што-н. Аўтар успамінае пра тых, што аддалі сваё жыццё за перамогу. Бугаёў. Аддаць забыццю — лічыць забытым што-н., не ўспамінаць аб чым-н. Аддаць за так — аддаць бясплатна. Аддаць за чорта лысага — аддаць каго-, што-н. за каго-н. невядомага, чужога. Нагу аддаў на [імперыялістычнай] вайне за нейкага чорта лысага маёра Пігулеўскага. Скрыган. Аддаць канцы—а) памерці; [Афіцэр:] — Панове! Наш паважаны камандзір.. Грыгорый Апалінаравіч аддалі канцы! Мележ; б) у марской справе — адвязаць, паслабіць швартовы. Аддацьштона алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) — тое, што і скласці што на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) (гл. скласці). Аддаць належнаекаму-, чаму-н.— ацаніць па заслугах каго-, што-н. Аддаць на судкаму — прадставіць што-н. для разгляду і ацэнкі. Аддаць пад суд — узбудзіць супраць каго-н. судовую справу. — Паказвай запісную кніжку! — загрымеў кантроль да старасты і ніяк духу перавесці не можа. — Я аддам цябе пад суд! Колас. Аддаць пад распіску — распіскай засведчыць згоду атрымаць ці перадаць каго-, што-н. пад сваю адказнасць. Аддаць паклон — пакланіцца каму-, чаму-н. Тваёй красе, тваёй чароўнай сіле Яшчэ не раз паклон, відаць, аддам. Панчанка. Аддаць перавагукаму-, чаму-н.— прызнаць лепшым, больш мэтазгодным у параўнанні з іншымі. Што ні кажы, а я аддаю перавагу звычайнаму зямному транспарту. Лынькоў. Аддаць свой (апошні) доўг — ушанаваць памяць каго-н., правесці да магілы. Аддаць у людзі (уст.) — адправіць, паслаць служыць. Узяла яго хрышчоная маці, падгадавала трохі дый аддала ў людзі пасвіць гусей. Янкоўскі. Аддаць чорту душу — прадацца (пра несумленных, здрадлівых людзей, пра злачынцаў).
@аддача, -ы, ж. 1.Дзеянне паводле дзеясл. аддаваць—аддаць (у 1, 2, 5 і 6 знач.).
2.Спец. Каэфіцыент карыснага дзеяння механізма. Аддача лямпачкі напальвання. // Карысць, якая чакаецца ад таго, на што былі зроблены пэўныя затраты.
@аддзел, -а, м. 1. Падраздзяленне ў структуры якой-н. установы або прадпрыемства. Аддзел кадраў. Планавы аддзел. Раённы аддзел народнай асветы. 2. Адна з частак, на якія падзяляецца што-н. цэлае на аснове пэўных прыкмет. Аддзелы галаўнога мозгу. 3. Састаўная частка чаго-н. (магазіна, музея, выстаўкі), дзе знаходзяцца аднародныя прадметы. Аддзел беларускага жывапісу. Галантарэйны аддзел. 4. Раздзел у навуцы, прысвечаны пэўнаму колу пытанняў. Генетыка — аддзел біялагічнай навукі. // Раздзел у газеце або часопісе, у якім змяшчаюцца артыкулы, аб'яднаныя тэматычна. Літаратурна-крытычны аддзел газеты. 5.Уст. Выдзелены бацькам сыну надзел зямлі. Мікодым, як большы сын, па спрадвечнай завядзёнцы пайшоў на аддзел і паставіў сабе хату не поруч з бацькавай, а ў другім канцы водруба. Сабаленка.
@аддзелены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аддзяліць.
@аддзерці, -дзяру, -дзярэш, -дзярэ; -дзяром, -дзераце; пр. аддзёр, -дзерла; зак., што. Тое, што і ададраць.
@аддзеяслоўны, -ая, -ае. Утвораны ад дзеяслова. Аддзеяслоўны назоўнік.
@аддзёўбваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аддзяўбці.
@аддзімацца, -аецца; незак. Зал. да аддзімаць.
@аддзімаць, -аю, -аеш, -ае; незак., што. Адносіць назад або ўбок павевамі ветру. Вецер аддзімае крысы паліто. // Раз-пораз выдыхаць ротам паветра ў часе сну або ў стане фізічных перагрузак. А Лёва, стоячы побач з тэлефоннай будкай, толькі пацее ды аддзімае. Брыль.
@аддзірацца, -аецца; незак. 1.Незак. да ададрацца.
2.Зал. да аддзіраць.
@аддзіраць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ададраць, аддзерці.
@аддзьмухаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Дзьмухаючы, здзьмухнуць.
@аддзьмухвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. З сілай, з шумам выдыхаць паветра. Прыйшоўшы з кузні, Міша доўга мыўся каля парога, паліваючы на рукі з кубка, з прыемнасцю аддзьмухваўся і пырхаў. Арочка.
@аддзьмухваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аддзьмухаць.
@аддзьмухнуць, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да аддзьмухаць.
@аддзяжурыць, -ру, -рыш, -рыць; зак. 1. Правесці на дзяжурстве некаторы час. Аддзяжурыць цэлыя суткі. // перан. Прабыць некаторы час на цяжкай нецікавай працы, службе.
2. Закончыць дзяжурства. [Чыгуначнік:] — Вунь лава ў дзяжурцы, але па ёй Мітрошчанка спіць. Аддзяжурыў і спіць. Б.Стральцоў.
@аддзяка, -і, ДМ -дзяцы, ж. Адплата за зробленае дабро, за паслугу. Суседскай дзяўчынцы найлепшы на смак аддала [маці] у аддзяку вялікі праснак. Дубоўка.
@аддзякаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., каму. 1. Выказаць удзячнасць, падзякаваць. [Людзі] прагнуць песні, ловяць яе на ляту, ціснуцца да цябе, працягваюць рукі, каб аддзякаваць мастаку-паэту. Пестрак. І не стараецца вельмі Сцяпан, не моршчыць лоб, каб выдумаць што-небудзь, — само вярзецца. Толькі каб было каму слухаць ды аддзякаваць Сцяпану вясёлым смехам захаплення. Крапіва.
2. Адплаціць падарункам, грашыма або добрай справай за якую-н. паслугу. — Дзіцятка маё, збавіцель ты наш, чым табе аддзякаваць? Вазьмі хоць на семачкі, — працягнула Аксіння зялёненькую паперку. Пальчэўскі.
// перан. Якім-н. учынкам адпомсціць за крыўду.
@аддзяленне, -я, н. 1.Дзеянне паводле дзеясл. аддзяляць — аддзяліць (у 1—3 знач.) і аддзяляцца — аддзяліцца.
2. Адгароджаная частка памяшкання. [Немцы] спыніліся ў першым аддзяленні склада, пераставілі некалькі скрынак, параіліся аб нечым і накіраваліся ў каморку. Пятніцкі.
// Адна з частак, на якія падзелена што-н., прызначанае для захоўвання розных рэчаў, прадметаў. Партфель мае два аддзяленні. 3. Частка прадпрыемства, установы і пад. Машыннае аддзяленне. Хірургічнае аддзяленне. Завочнае аддзяленне універсітэта. // Асобная самастойная ўстанова, арганізацыя і пад. ў сістэме чаго-н. Паштовае аддзяленне сувязі. Раённае аддзяленне міліцыі. 4. Ніжэйшае вайсковае падраздзяленне, частка ўзвода. Стралковае аддзяленне. 5. Самастойная частка канцэрта, тэатральнага прадстаўлення і пад. Першае аддзяленне канцэрта. 6. У дарэвалюцыйнай пачатковай школе — падраздзяленне вучняў адпаведна году навучання; клас. І вось, пасля гадавога перапынку, я зноў пайшоў у школу. На гэты раз у апошні клас (тады называлася аддзяленне) народнага вучылішча ў мястэчку Узда. Крапіва.
@аддзялённы, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да аддзялення (у 4 знач.). Аддзялённы камандзір. 2.у знач. наз.аддзялённы, -ага, м. Камандзір аддзялення. У арміі Бяссонаў доўга служыў і салдатам, і аддзялённым, і ўзводным, і ротным — усё ў пяхоце, у танкавую часць ён трапіў многа пазней. Мележ.
@аддзяліцца, -дзялюся, -дзелішся, -дзеліцца; зак. 1. Вылучыцца з агульнай адзінай масы. Тварог аддзяліўся ад сыроваткі. 2. Адысці, аддаліцца ад каго-, чаго-н. Тры самалёты аддзяліліся ад групы і накіраваліся да станцыі. Мележ. Другі раз Васіль бачыў [Віктара] каля свайго акна ўжо зусім раніцай, як той аддзяліўся ад сцяны і сышоў на загуменне. Лобан.
// перан. Адасобіцца ад каго-, чаго-н. Цяпер.. вельмі востра адчувае Рыгор Караневіч, што сяло зусім аддзялілася ад яго. Так — Рыгор Караневіч сам па сабе, а сяло само па сабе. Скрыган. Міхась адчуваў пасля сходу, што ўсе мы — хто пайшоў у калгас — аддзяліліся ад яго, засталіся на тым баку рэчкі. Брыль.
3. Стаць самастойным гаспадаром пасля падзелу маёмасці. Міхал, як толькі ажаніўся, Тады ж ад бацькі аддзяліўся, Бо стала цесна. Колас.
@аддзяліць, -дзялю, -дзеліш, -дзеліць; зак., каго-што. 1. Вылучыць з агульнай адзінай масы што-н. або адасобіць тое, што знаходзіцца ў злучэнні з чым-н. Аддзяліць бялок ад жаўтка. □ [Клаўдзя:] — Колькі я табе гаварыла, каб аддзяліць калгасных кароў ад агульнага статка. Шамякін.
// Адасобіць, раз'яднаць. Аддзяліць царкву ад дзяржавы. 2. Вылучыць, пазнаць. Аддзяліць істотнае ад выпадковага, галоўнае ад другараднага. Аддзяліць праўду ад хлусні. 3. Раздзяліўшы, засланіўшы, адмежаваць. Новы напор ветру густой заслонай пылу аддзяліў.. [Берднікава] ад групы людзей. Мікуліч.
4. Выдзеліць каму-н. долю з агульнай гаспадаркі і даць магчымасць весці самастойную гаспадарку. [Данілка:] Дык.. [Сымона і Зоську] аддзяліць трэба, калі ім кепска з намі жыць. Купала. [Мікіту Лазуну] не дае спакою грамадскі выган, дзе ён хацеў бы паставіць другую хату, каб аддзяліць жанатага сына. Хромчанка.
@аддзяляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да аддзяліцца.
2.Зал. да аддзяляць.
@аддзяляць, -яю, -яеш, -яе; незак. 1.Незак. да аддзяліць.
2. Служыць мяжой (у прасторы або часе). Ад жылога гарадка вытворчую базу аддзяляе векавы бор, што працягнуўся на пяць кіламетраў ушыркі. Грахоўскі. Лічаныя дні, а можа гадзіны аддзяляюць.. [Нявіднага] ад цёмнага, жудаснага ў сваёй пустаце і маўклівасці нябыту. Колас.
@аддзяўбаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аддзяўбаць.
@аддзяўбаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Тое, што і аддзяўбці.
@аддзяўбці, -бу, -беш, -бе; -дзяўбём, -дзеўбяце; зак., што. 1. Аддзяліць, адкусіць дзюбай; здзяўбці (аб птушках).
2. Аддзяліць дзяўбаннем. Аддзяўбці кавалак лёду.
@аддзячыць, -чу, -чыш, -чыць; зак. Тое, што і аддзякаваць.
@аддорвацца, -аецца; незак. Зал. да аддорваць.
@аддорваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аддарыць.
@аддраіць, -драю, -драіш, -драіць; зак., што. Спец. Адчыніць што-н. герметычна зачыненае пры дапамозе задрайкі. Аддраіць люк.
@аддрукаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аддрукаваць.
@аддрукаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., што. 1. Тое, што і надрукаваць.
2.Разм. Старанна выпісаць (літары, лічбы).
@аддрыжаць, -жу, -жыш, -жыць; -жым, -жыце; зак. Скончыць, перастаць дрыжаць. Ні болю вострага, ні жалю, І струны сэрца аддрыжалі. Колас.
@аддубасіць, -башу, -басіш, -басіць; зак., каго. Разм. Бязлітасна пабіць (кулакамі, палкай). Язэпу не хацелася ісці да дзеда. Баяўся, што дзед расстаўляе яму пастку: заманіць у хату, а там заб'е або добра аддубасіць. Асіпенка.
@аддуха, -і, ДМ -дусе, ж. Разм. 1. Кароткі перапынак для адпачынку. Два дні ішоў дождж — сцябаў зямлю без аддухі, без літасці. Пташнікаў.
2. Тое, што і аддушына (у 2 знач.).
@аддушына, -ы, ж. 1. Адтуліна для выхаду паветра, дыму, пары. Замест акон ледзь свяціліся надземныя аддушыны. Баранавых.
2.перан. Тое, што дае выхад якім-н. пачуццям, імкненням і пад. Вось хоць бы і тутэйшы народ: бедны, ледзь-ледзь зводзіць канцы з канцамі, таўчэцца, кідаецца ў розныя бакі, шукаючы аддушыны, і мала хто знаходзіць яе. Колас.
@аддымець, -міць; зак. Скончыць, перастаць дымець.
@аддымны, -ая, -ае. Такі, які можна зняць, аддзяліць. Аддымныя дзверцы.
@аддыха, -і, ж. Тое, што і аддуха. Машэка плыў, марнеў з нягоды, Аддыху рэдка меў калі. Купала.
@аддыхацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Перайсці да спакойнага роўнага дыхання (пасля бегу, рэзкіх рухаў і пад..); перавесці дух. [Маці] трымае хустку ў руцэ, прыціснула руку да грудзей, мусіць, задыхалася вельмі, спатыкаецца ад стомы і страху, падае, узнімаецца, сцішае на хвіліну крокі, каб аддыхацца, ізноў ідзе подбежкам. Галавач. Мімаволі падкасіліся ногі, і Анісся прыхілілася да заснежанага плоту, каб аддыхацца, сабрацца з думкамі. Лынькоў.
@аддыхаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аддыхнуць.
@аддыхвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да аддыхацца.
@аддыхнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Аднавіць сілы, перамяніўшы або зусім спыніўшы дзейнасць, работу, занятак і пад.; адпачыць. [Мікалай Патапавіч:] — А потым, калі ўжо аддыхнула галава, прасвятлелі думкі, стаў я патрошкі абмяркоўваць сваё становішча. Кулакоўскі. Людзі сена сушаць, косяць Ды пагоды ў неба просяць; Аддыхнуць параб,дык дзе там! Хто з сялян гультуе летам? Крапіва.
@аддышка, -і, ДМ -шцы, ж. Разм. Кароткі перапынак для адпачынку. А я бягу без аддышкі, З галля абтрасаючы зоркі, З ялін залацістыя шышкі Кідае пад ногі вавёрка... Матэвушаў.
@ад'езд, -у, М -дзе, м. Дзеянне паводле дзеясл. ад'язджаць—ад'ехаць (у 1, 2 знач.).
@ад'ездзіцца, -езджуся, -ездзішся, -ездзіцца; зак. Разм. Тое, што і ад'ездзіць (у 2 знач.).
@ад'ездзіць, -езджу, -ездзіш, -ездзіць; зак. 1. Праездзіць некаторы час. Ад'ездзіць пяць гадзін на кані. 2. Перастаць ездзіць; страціць магчымасць ездзіць. Машына ад'ездзіла сваё.
@ад'енчыць, -чу, -чыш, -чыць; зак. Скончыць, перастаць енчыць.
/ у перан. ужыв. Даўно адзванілі ў царкве — адпраўлялася праваслаўная імша. Ад'енчылі таксама і касцельныя званы — адпраўлялася імша каталіцкая. Чорны.
@ад'есці, ад'ем, ад'ясі, ад'есць; ад'ядзім, ад'ясце, ад'ядуць; зак., што. 1. З'есці частку чаго-н.; адкусіць, адгрызці. Кошка ад'ела хвост у рыбы. 2. і без дап. Разм. Кончыць есці. У вас адпелі — у нас ад'елі. Прымаўка.
◊ Ад'есці кішкі (вантробы)каму — тое, што і пераесці кішкі (вантробы) каму (гл. пераесці). Сэрца ад'есці — намучыць, давесці да знямогі, дакучаючы чым-н. непрыемным.
@ад'есціся, ад'емся, ад'ясіся, ед'есца; ад'ядзімся, ад'ясцеся, ад'ядуцца; зак., на чым. Разм. Паправіцца, пасыцець на добрых харчах (звычайна пасля недаядання); адкарміцца.
// Наесціся чаго-н. удосталь, так, каб больш не хацелася. Ад'есціся яблык.
@ад'ехацца, -едуся, -едзешся, -едзецца; зак. Разм. Тое, што і ад'ехаць (у 1 знач.).
@ад'ехаць, -еду, -едзеш, -едзе; зак. 1. Едучы, аддаліцца на нейкую адлегласць. Ад'ехаць на некалькі крокаў. Ад'ехаць хат за дзесяць. Ад'ехаць ад сяла кіламетраў пяць. Далёка, ад'ехаць. 2. Паехаць куды-н., пакінуць дом (сяло, горад). Ад'ехала Вольга, і на сэрцы Андрэя зрабілася цяжка. Пестрак.
3.Разм. Перастаць шчыльна прылягаць да чаго-н., адысці. Дзверы ад'ехалі.
@аджаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аджаваць.
@аджаваць, -жую, -жуеш, -жуе; -жуём, -жуяце; зак., што. Жуючы, аддзяліць.
// перан., безас. Аддзяліць, пашкодзіўшы, пакалечыўшы чым-н. [Марыля] была з ганьбай: на правай руцэ тры крайнія пальцы наўскасяк аджавала трыбай малатарні. Брыль.
◊ Табе (яму, ёй) цяляты язык аджавалігл. цяля.
@аджагнацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Уст. Ва ўяўленні рэлігійных людзей — жагнаючыся, адхіліць ад сябе якую-н. бяду, непрыемнасць, адагнаць нячыстую сілу; адхрысціцца. Аджагнацца ад злога духа. □ Не аджагнаўся ты [Мазыр] крыжам, не зратаваўся спарышом ні ад пакуты, ні ад слёз, якія даў няўмольны лёс! Дубоўка.
@аджарацгл. аджарцы.
@аджаркагл. аджарцы.
@аджарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да аджарцаў, Аджарыі.
@аджартавацца, -туюся, -туешся, туецца; зак. Адказаць на сур'ёзнае пытанне, патрабаванне жартам. Але тут я аджартаваўся, і калі машына пакаціла далей — забыў пра гэта і ўспомніў толькі цяпер. Караткевіч.
@аджартоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да аджартавацца.
@аджарцы, -аў; адз.аджарац, -рца, м.;аджарка, -і, ДМ -рцы; мн. аджаркі, -рак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Аджарскай АССР.
@аджаты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аджаць (у 1 знач.).
@аджацца, адажнуся, адажнешся, адажнецца; зак. 1. Скончыць жніво.
2. Жнучы, аддаліцца ад каго-, чаго-н. Ціток з Параскай аджаліся крокаў на дваццаць уперад, і можна ўжо было без асаблівай асцярогі гаварыць што хочаш. Лобан.
@аджаць, адажну, адажнеш, адажне; зак., што. 1. Зжаць невялікую частку поля (ад краю). Аджаць жыта ад дарогі. 2. Разлічыцца, адрабіўшы жнівом. [Самоцька:] — Адрабіў ты.. [Нахлябічу], аджала яму твая жонка ці не? Чорны.
@аджлукціцца, -кціцца; зак. Апрацавацца, адмыцца ў жлукце.
@аджлукціць, -кчу, -кціш, -кціць; зак., што. Разм. 1. Апрацаваць, адмыць жлукчаннем. Аджлукціць бялізну. 2. Прагна адпіць з якой-н. пасудзіны.
@аджлукчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аджлукціць.
@аджлукчвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да аджлукціцца.
2.Зал. да аджлукчваць.
@аджлукчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аджлукціць.
@аджон, -у, м. Тое, што і аджын.
@аджоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аджаваць.
@аджыванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аджываць — аджыць.
@аджываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аджыць.
@аджывіць, -жыўлю, -жывіш, -жывіць; зак., каго-што. Тое, што і ажывіць (у 1 знач.).
@аджылак, -лка, м. Адгалінаванне руданоснай жылы.
@аджылы, -ая, -ае.
1. Які аджыў, не адпавядае сучаснасці.
2.у знач. наз.аджылае, -ага, н. Тое, што аджыло. К.Крапіва [ужо ў ранніх сваіх творах] не абмяжоўваўся толькі крытыкай старога, аджылага, а заклікаў змятаць і выкарчоўваць усё, што замінала пераможнаму поступу сацыялістычнага ладу. Казека.
@аджын, -у, м. Уст. Адработ жнівом за пазыку, паслугу і пад.
@аджынацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да аджацца (у 1 знач.).
2.Зал. да аджынаць.
@аджынаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аджаць.
@аджыты, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад аджыць (у 1 знач.).
2.у знач. прым. Мінулы, пражыты. Спявае дзед песню, а дзедавы думкі сваю песню спяваюць, невясёлую песню, песню аджытага жыцця. Колас.
3.у знач. прым. Які аджыў сваё; не адпавядае сучаснасці; аджылы. Былі і іншыя вар'яты, Што неслі цемру ў свет і жах. А дзе сягоння тыя каты?.. Не ад зямлі, не ад народу, Не ў іх імя ішлі яны, Аджытай цемры звестуны. Такім няма, не будзе ходу. Колас.
4.у знач. наз.аджытае, -ага, н. Тое, што аджыло.
@аджыўшы, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. незал. пр. ад аджыць.
2.у знач. прым. Які аджыў сваё, не адпавядае сучаснасці. Аджыўшая тэорыя. Аджыўшыя погляды. 3.у знач. наз.аджыўшае, -ага, н. Тое, што аджыло. Разагнала.. [рэвалюцыя], як вецер разганяе хмары, старое і аджыўшае, прагнала сваіх ворагаў. Каваль.
4.Дзеепрысл. пр. зак. ад аджыць.
@аджыцца, -жывецца; зак. Прайсці, прамінуць, перажыцца. [Галена:] — Што было, тое аджылося, а што будзе, тое важней. Чорны.
@аджыць, -жыву, -жывеш, -жыве; -жывём, -жывяце; зак. 1. Пражыць, адслужыць свой час. Прыходзіла бабуля, уздыхала, жалілася на хваробы і старасць: глядзі ж, беражы сябе, дзетка, мы ўжо аджылі сваё. М.Стральцоў.
// перан. Адысці ў мінулае, ліквідавацца. Не пакладайцеся на цуды, Бо аджылі свой век яны. Колас. [Апановіч:] — Фёдар Андрэевіч, добрая яна рэч — каса, а ўсё ж аджыла яна сваё. Кірэйчык.
// Перастаць адпавядаць патрабаванням сучаснасці; устарэць.
2. Вярнуцца да жыцця, стаць зноў жывым; ажыць. Не мала прайшло часу, пакуль, нарэшце, з рота і носа Казіка пайшла вада. Яшчэ некалькі хвілін — і ён дыхнуў. — Аджыў, бедненькі, — сказала бабка Аксіння і заплакала. Чарнышэвіч.
// Аднавіць сілы, зрабіцца бадзёрым, трапіўшы ў іншыя ўмовы.
3. Абудзіцца з надыходам вясны, ажыць, зазелянець. Прайшоў дождж, і аджыла ніва. // Пажвавець, акрыяць духам. Прыйшла вясна. Яна адчувалася ўсюды: нават вераб'і і тыя аджылі і весела скакалі па чорных вуліцах, шукаючы сабе пажывы. Чарнышэвіч.
@адзавізм, -у, м. Апартуністычная плынь у РСДРП, што ўзнікла пасля рэвалюцыі 1905 г. і патрабавала адазвання сацыял-дэмакратычных дэпутатаў з Дзяржаўнай думы і адмаўлення ад легальных форм масавай партыйнай работы.
@адзавіст, -а, М -сце, м. Прыхільнік адзавізму.
@адзавісцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адзавізму.
@адзаду, прысл. Разм. Тое, што і ззаду. Калі параўняліся людзі з дубам, тады.. тыя, што ішлі адзаду, пацяглі за рукавы пінжака пана Зыгмунта. Лынькоў.
@адзваніць, -званю, -звоніш, -звоніць; зак. 1.што. Адзначыць што-н. звонам; празваніць. На сцяне гадзіннік адзваніў дванаццаць. Галавач.
2.без дап. Кончыць званіць. Даўно адзванілі ў царкве — адпраўлялася праваслаўная імша. Чорны.
◊ Вушы адзваніць — надакучыць просьбай, гутаркай каму-н., доўга і настойліва прасіць каго-н.
@адзвінець, -ніць; зак. 1. Празвінець; перастаць звінець, заціхнуць. Яшчэ не адзвінеў званок у калідоры, а мы імчаліся з другога паверха ў раздзявалку.. Хадкевіч.
// Адгучаць, перастаць гучаць. Даўно за лесам — ціхім борам— Адзвінела песня ў жытніх хвалях. Вітка.
2.перан. Мінуць, прайсці (аб часе). Без пары адцвілі, адзвінелі гады, І цябе [Багдановіча] падкасіла нядоля. Васілёк.
@адзвон, -у, м. Дадатковы гук, які вынікае ад удару металічных ці шкляных прадметаў аб што-н. і далучаецца да асноўнага гуку ці шуму. Толькі чутно было, як боўталася з бляшаным адзвонам вадкасць у бітонах. Дуброўскі.
@адзвоньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адзваніць (у 1 знач.).
@адзежа, -ы, ж. Тое, што і адзенне (у 1 знач.). [Кузьма:] — Справа не ў тым, у якой адзежы ты ходзіш, а ў тым, што пад гэтай адзежай ты носіш. Колас. Прытрымліваючы крыссе тонкай сваёй доўгай адзежы, постаць пайшла паволі і роўна. Чорны.
@адзежка, -і, ДМ -жцы; Р мн. -жак; ж. 1.Памянш. да адзежа. Каб не ежка ды не адзежка, было б грошай поўна дзежка. Прыказка.
2. Адзінкавы прадмет адзення; тое, што і адзежына.
@адзежны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адзежы; прызначаны для адзежы. Адзежная шафа. Адзежная тканіна. Адзежнае забеспячэнне.
@адзежына, -ы, ж. Адзін з прадметаў адзення. Іван, нічога не кажучы, агарнуў адзежынай худыя, вострыя плечы [Джуліі]. Быкаў.
@адзенне, -я, н. 1. Вырабы з тканіны, футра і пад., якія надзяюць на сябе. Цёплае адзенне. Цывільнае адзенне. □ Яны некуды спяшаліся, гэтыя людзі ў нязвыклым адзенні, у нязвыклым для Міколкі абутку. Лынькоў. [Настаўнік] выдзяляўся сярод вязняў не толькі сваім гарадскім адзеннем, але паважнасцю і стройнасцю чалавека інтэлігентнага. Машара.
/ у перан. ужыв. Растрэслі адзенне лясы, Даўно адцвілі верасы. Колас.
2.Спец. Пакрыццё праезджай часткі дарогі, вуліцы, абліцоўка будынкаў і інш.
@адзеравянеласць, -і, ж. Уласцівасць і стан адзеравянелага.
@адзеравянелы, -ая, -ае.
1. Які стаў цвёрдым, як дрэва; ператварыўся ў драўніну.
// перан. Анямелы, здранцвелы.
// перан. Нерухомы, застылы.
2.перан. Безуважны, абыякавы да навакольнага. Піліпчык прабадзяўся тут [у родным кутку] чатыры дні і здавалася, што ён быццам адзеравянелы. Чорны.
@адзеравяненне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. адзеравянець.
@адзеравянець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Зрабіцца цвёрдым, як дрэва.
2. Страціць адчувальнасць; анямець, здранцвець. Калі Сымон сеў за стол, далоні яго не хацелі гнуцца, адзеравянелі ад сякеры. Чарнышэвіч.
3.перан. Стаць абыякавым да навакольнага. За гэты дзень, нават, праўдзівей сказаць, за гэтыя гадзіны, .. [Стафанковіч] атупеў, быццам адзеравянеў. Чорны.
@адзервянеласць, -і, ж. Уласцівасць і стан адзервянелага.
@адзервянелы, -ая, -ае. Тое, што і адзеравянелы.
@адзервяненне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. адзервянець.
@адзервянець, -ею, -ееш, -ее; зак. Тое, што і адзеравянець. — Значыцца, у вас зоркае вока, а ваша сэрца не зусім адзервянела, — заўважыў Лабановіч. Колас.
@адзержацца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак. Разм. 1. Устаяць на месцы, захаваць раўнавагу, не ўпасці. У галаве.. [парабчыхі] ад слабасці закружылася, яна не магла адзержацца на вышках. Чорны. Голас старога ўзняўся ад дрыжання, у нейкім адчаі ён падняў уверх галавешку і з усяе сілы выцяў ёю па галаве Хвядзька. Той захістаўся і не адзержаўся на нагах. Лобан.
2. Застацца дзе-н., прабыць; затрымацца. Жаўнеры нядоўга адзержаліся ў нашым краі. Сабаленка.
@адзетак, -тку, м. Разм. Тое, што і адзенне.
@адзеты, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адзець.
2.у знач. прым. У адзенні. [Рыгор] ляжаў адзеты на непасланай пасцелі. Гартны.
3.у знач. прым. Забяспечаны адзеннем. [Міхал Тварыцкі] быў адзеты і накормлены, можа якога з паўгода і сям'я яго магла быць не галодная. Чорны.
◊ Адзеты з іголачкі — пра чалавека, які адзеты ва ўсё новае.
@адзецца, адзенуся, адзенешся, адзенецца; зак. 1. Надзець на сябе вопратку. [Лабановіч] кінуў скрыпку на стол.. і, момант падумаўшы, адзеўся, узяў палку і пайшоў. Колас. Гушка прыйшоў у хату, сеў, радасна адчуваючы спачын, пасля вымыўся, адзеўся ў лепшую адзежыну. Чорны.
// Апрануцца кім-н. Адзецца дзедам-марозам. 2. Набыць сабе неабходнае адзенне. Хто ж адзецца, пракарміцца Паможа? Дзе падзецца, прытуліцца, Мой божа? Купала.
3.перан. Пакрыцца чым-н. (звычайна — лісцем, травой і пад.). Лес з раніцы адзеўся ў казачную квецень інею. Шамякін.
@адзець, адзену, адзенеш, адзене; зак., каго-што. 1. Надзець на каго-н. адзенне. Маці адзела Славу, вынесла на двор, пасадзіла пры асвечанай сонцам сцяне. Чорны.
// Апрануць кім-н. Адзець мядзведзем. 2. Забяспечыць каго-н. адзеннем. Беглі дні. Кончылася вайна. Хлопцаў адзелі і абулі. Асіпенка.
// Даць магчымасць каму-н. адзецца так або інакш. [Рыльскі:] — Чаму ж ён цябе не адзене, як чалавека! Ты ж у яго і за гаспадыню і за гаспадара! Чорны.
3. Тое, што і надзець (у 1 знач.); нацягнуць. Сам [Мароз] увайшоў першы, адзеў рукавіцы, пляснуў раз-два, і адразу халадком павеяла. Якімовіч. Выказаўшы гэта, Юрка адзеў кажух і выйшаў з хаты. Гартны.
4.перан. Пакрыць; ахінуць. Адзець берагі ракі ў граніт. □ Дубы зялёны плашч адзелі. Колас.
@адзёр, адру, м. Заразная, пераважна дзіцячая, хвароба, якая суправаджаецца высыпкай, запаленнем дыхальных шляхоў і гарачкай. Галена мела моцнае здароўе. Перахварэўшы ў маленстве на адзёр, яна пасля нават і не кашлянула ніколі. Чорны.
@адзёрны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адру. Адзёрнае захворванне. // Выкліканы адром. Адзёрная высыпка.
@адзімак, -мку, м. Веснавы замаразак. А ўжо нават сам дрыготкі адзімак Вяшчуе звонка: — Ідзе вясна! Кірэенка.
@адзін, аднаго, м.; адна, адной (аднае), ж.; адно, аднаго, н.; адны, -ых; ліч. кольк. 1. Лік. Адзін плюс два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1. Адзін метр. Адзін кілаграм. Адна кніга. □ У хаце быў я адзін, бацька і маці пайшлі на радзіны да Нічыпара, у яго нарадзіўся сын. Кулакоўскі. Сем раз адмерай, адзін — адрэж. Прыказка.
/ у знач. наз.адзін, аднаго, м.;адна, адной (аднае), ж. Пра чалавека. Сямёра аднаго не чакаюць. Прыказка. Адзін і пры месяцы робіць, а другі і пры сонцы спіць. Прыказка.
2.у знач. прым. Без іншых, асобна ад іншых, у адзіноце. Распусціўшы сучча У глухім прыволлі, Сам адзін расце ён [дуб] На далёкім полі. Купала. Дзед Талаш ізноў адзін і ў паходзе. Колас. Даспявае маліна У зялёным садку; Ходзіць красна-дзяўчына Адна па цяньку. Куляшоў. [Славіку] сапраўды ў той міг нясцерпна хацелася падхапіць.. [Машу] на рукі і панесці ў невядомую даль, ад людскіх вачэй, дзе б яны маглі застацца адны. Шамякін.
// Пусты, пакінуты, адзінокі. Думаў дзед і пра сваю хату, што праз колькі дзён застанецца адна без гаспадароў. Колас. [Прамоўца:] — Вы будзеце не адны: шмат, кажу, такіх ёсць. Маўр.
// Тое, што ёсць, без наяўнасці чаго-н. другога. Аб адной вадзе сыт не будзеш. Прыказка.
3.у знач. прым. Ніхто іншы або нішто іншае, акрамя названага тут. Не спадабаўся балет адной пані Вашамірскай. Бядуля.
/ У спалучэнні з выдзяляльна-абмежавальнай часціцай “толькі”. Адно толькі стажарышча, прысыпанае снегам, чарнелася засохлымі дубовымі галінамі. Колас. І кожны, хто мяне спытае, Пачуе толькі адзін крык: Што хоць мной кожны пагарджае, Я буду жыць! — бо я мужык! Купала.
// Ужываецца для выдзялення і ўзмацнення значэння таго слова, да якога адносіцца. Зямля мая савецкая, нідзе я Такой красы і велічы не бачыў. Ты ў нас адна, адна такая ў свеце. Панчанка. У бацькі твар зрабіўся дробны, высах і пажаўцеў. Пальцы тонкія і вострыя — адны косці. Бядуля.
/ у знач. наз.адно, аднаго, н. Пра яго мы ведаем адно: ён быў студэнтам. 4.у знач. прым. Той самы, тоесны; аднолькавы. Стаяць на адным месцы. □ І песня нейкая жывая У дружны тон адзін спявае І з гэтым небам і зямлёй. Колас. Коні розных масцей, Стрэльбы розных гатункаў, Толькі людзі па веры І гарту адны. Броўка.
/ У спалучэнні са словамі “і той”, “і тая”, “і тое”, “і тыя”. Адзін і той чалавек. Адна і тая песня. Адно і тое пытанне. Адны і тыя падзеі. / у знач. наз.адно, аднаго, н. Гаворыць адно і тое. □ Куды ні глянь — адно і тое: Усюды стрэльбы і “шнуры” — Стаяць па пары і па трое На скрыжаваннях “каўняры”. Колас.
5.у знач. прым. Суцэльны, непадзельны, адзіны. Пераблытаны галіны У адзін [ш]алаш жывы. Колас. [Кулямётчык] ляжаў.. і здаваўся адным целам з кулямётам. Лынькоў.
/ у знач. наз.адно, аднаго, н. [Коркія:] — Вы ведаеце, што азначае сіла ўсяго працоўнага народа, з'яднаная ў адно?! Самуйлёнак.
6.у знач. займ. З прыназоўнікам “з” ужываецца для выдзялення асобы, прадмета, з'явы і пад. або некалькіх асоб, прадметаў з якой-н. катэгорыі, асяроддзя, раду. Адзін з гасцей параіў быў праз суд спагнаць з Грамабойчыка ўтратнае. Крапіва. Спачатку Лясніцкі меркаваў, што здраднік—адзін з гэтых шаснаццаці. Шамякін.
7.у знач. прым. У спалучэнні з “другі” ўжываецца пры пералічэнні, проціпастаўленні шэрагу прадметаў, з'яў, асоб. Праходзіць момант, адзін і другі, праходзяць хвіліны нясцерпнай цішыні. Колас. Адзін чалавек —высокі, з густой барадой, другі — зусім яшчэ малады хлопец. Чорны.
/ у знач. наз.адзін, аднаго, м;адна, адной (аднае), ж.;адно, аднаго, н. Гаварыць адно, а думаць другое. Адно другому не замінае. // у знач. ліч. парадк. Першы з пералічаных прадметаў, з'яў, асоб і пад. Адзін жаўнер сядзеў на санях і таптаў сена, другі падаваў яго бярэмямі, а трэці разбіраў стажок. Колас. Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў. Прыказка.
8.у знач. прым. У спалучэнні з “другі” ўжываецца пры супастаўленні якіх-н. якасцей, уласцівасцей, дзеянняў і пад., якія, мяняючыся, робяць прадмет, асобу, з'яву і пад. іншымі. Адна справа — паэзія, другая — проза. 9.у знач. неазн. займ. Якісьці, нейкі. [Дзядзька:] — На вайне гэта было.. Фарсіравалі мы адну раку на Палессі. Корбан. Адзін багаты пан вельмі любіў слухаць казкі. Якімовіч. [Гарлахвацкі:] Што ж гэта за выкапень? [Туляга:] Гэта далёкі продак аднае нашай хатняй жывёліны. Крапіва.
◊ Адзін-адзінокі — які жыве ў адзіноце, не знаючыся ні з кім. Адзін-адзінюткі — абсалютна адзін. Яшчэ ў пачатку ліпеня бывае зжаўцее адзін-адзінюткі лісток на бярозе. Чорны. Адзін-адным (адна-адною, адно-адным) — зусім адзін (адна, адно). Хіба ўсе павыміралі, а ён адзін-адным астаўся. Бядуля (Адзін) бог ведаегл. бог. Адзін другога варты — пра людзей, якія ў аднолькавай ступені маюць адмоўныя якасці, рысы. Адзін душою — толькі адзін, больш нікога; без блізкіх. [Пракоп] адзін душою, што ён будзе рабіць, калі не прыйдзе сын? Баранавых. Адзін за адным; адзін за другім — услед, па чарзе, паслядоўна. Паказаліся адзін за адным, з брызентавымі кузавамі і акенечкамі ў іх, два грузавікі. Янкоўскі. Адзін канецгл. канец. Адзін крокгл. крок. Адзін па адзін — а) тое, што і з вока на вока; сам-насам; б) без удзелу іншых. Вечар быў позні, партызаны разышліся па зямлянках, і яны [Цярэшка і Уладзік] засталіся адзін на адзін. Краўчанка. У кабінеце яны былі адзін на адзін. Гроднеў. Адзін пад адзін (адна пад адну, адно пад адно) — усе роўныя па росту, па сіле. Адзін пад адным — адзін за другога меншы (пра дзяцей). Адзін перад адным (адна перад адной, адно перад адным) — не адстаючы, спаборнічаючы. Салому цяпер скідалі проста на ток, рабіць было лёгка, усе трое як бы хваліліся адзін перад адным. Мележ. Адзін пры адным (адна пры адной, адно пры адным) — вельмі блізка, побач, шчыльна, густа. Бязвусыя чатырохкантовыя каласы ў паўтары далоні велічынёй стаялі адзін пры адным. Краўчанка. Адзін у адзін (адна ў адну, адно ў адно) — адборныя, падабраныя па аднолькавай велічыні, якасці. Кідаліся ў вочы, распальвалі апетыт белыя грыбкі, адзін у адзін, маленькія, цвёрдыя. Шамякін. Адзін часгл. час. Адзін чортгл. чорт. Адзін як кол; адзін як колас; адзін як палец; адзін як пень — адзінокі, зусім адзін. Адна нага тут, другая тамгл. нага. Адна (толькі) назвагл. назва. Адна трасцагл. трасца. Адна, як былінка ў полі — толькі адна, больш нікога; без блізкіх. Аднаго поля ягадкігл. ягадка. Аднаго разугл. раз. Адно за адным — пра шэраг падзей, непрыемнасцей і пад., якія ідуць адна за другой. Адно што — толькі. Не вераць сябрукі, чаму ён з сіняком, — На довады — адно што рагаталі. Корбан. Адной нагой у магіле (стаяць) гл. нага. Адны гады; у адных гадахгл. год. Адны косцігл. косць. Адным вокам (глянуць, паглядзець, зірнуць і пад.) гл. вока. Адным вухам чуцьгл. чуць. Адным дыхам (духам)гл. дых. Адным заходамгл. заход. Адным махам; за адным махамгл. мах. Адным мірам мазаныгл. мазаны. Адным словамгл. слова. За адным — за адным разам. За адным скрыпамгл. скрып. Іграць у адну дудкугл. іграць. На адзін зубгл. зуб. На адзін капылгл. капыл. На адзін ладгл. лад. На адзін манергл. манер. На адзін тваргл. твар. На адной назегл. нага. Па адным — не ўсе разам, адзін за адным. Пад адным дахамгл. дах. Ставіць на адну дошкугл. ставіць. Стрыгчы ўсіх пад адзін грэбеньгл. стрыгчы. У адзін голасгл. голас. У адзін міг (момант, імгненне)гл. міг. У адно словагл. слова. У адной мерыгл. мера. У адну дарогугл. дарога. У адных гадахгл. год. Усе да аднаго — абсалютна ўсе. (Усе) як адзін — усе аднадушна; усе да аднаго. Возьмуць стрэльбы самі, як адзін паўстануць на ворагаў. Купала. Усё адно — ніякай розніцы, аднолькава. Усё (усе) на адзін капылгл. капыл. Як адну капейкугл. капейка.
@адзіна/11, Прысл, да адзіны (у значэнні ўзмацняльна-абмежавальнага слова: “толькі”, “адно”, “выключна”). Адзіна магчымы спосаб. Адзіна правільны шлях.
@адзіна2... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову адзіны (у 1, 3 знач.), напрыклад: адзінабожжа, адзінаборства, адзінаверац, адзінакроўны, адзінаначалле, адзінаўладдзе.
@адзінабожжа, -а, н. Рэлігія, якая прызнае творцам сусвету аднаго бога; монатэізм; проціл. мнагабожжа.
@адзінаборства, -а, н. Барацьба адзін на адзін паміж двума праціўнікамі; паядынак. Даўней гэта выглядала так. Сустракаліся два варожыя станы. Асілкі скрыжоўвалі зброю, а ворагі тым часам, гледзячы з двух бакоў на адзінаборства, набіраліся злосці, каб рынуцца пасля ў крывавы бой. Брыль.
// Барацьба аднаго з некалькімі праціўнікамі адначасова або са стыхіяй. Сама легенда была нескладанай: паводле яе, адзін толькі Страцім-лебедзь адмовіўся ад Ноевага каўчэга, сам уступіўшы ў адзінаборства са стыхіяй патопу. Лойка.
@адзінаверац, -рца, м. Чалавек аднаго з кім-н. веравызнання.
@адзінаверка, -і, ж. Жан. да адзінаверац.
@адзінаверства, -а, н. Вызнанне адной з кім-н. веры; агульнасць рэлігіі.
@адзінакі, -ая, -ае. Разм. Такі самы, аднолькавы. Звычайная, простая з'ява, Закон адзінакі для ўсіх. Колас.
@адзінакроўны, -ая, -ае. Які паходзіць ад аднаго бацькі, але ад розных маці (пра дзяцей).
// Які звязаны агульнасцю паходжання (аб братэрскіх народах, дзяржавах). Над працоўнымі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны навісла пагроза трапіць у рабства да гітлераўскай Германіі. У такіх умовах Савецкі ўрад прыняў рашэнне аб аказанні дапамогі сваім адзінакроўным братам. “Весці”.
@адзінаначалле, -я, н. Сістэма кіравання, пры якой усё кіраўніцтва сканцэнтравана ў руках адной асобы. Адзінаначалле ў гаспадарцы.
@адзінаначальнік, -а, м. Асоба, якая мае права адзінаначалля.
@адзінарны, -ая, -ае. Які складаецца з адной часткі, не падвойны. Адзінарнае акно. Адзінарная пража.
@адзінаўладдзе, -я, н. Сканцэнтраванне ўлады ў адных руках; паўната, неабмежаванасць чыёй-н. улады.
@адзінаўладства, -а, н. Тое, што і адзінаўладдзе.
@адзінаццаты, -ая, -ае. Ліч. Парадк. да адзінаццаць. Адзінаццатая гадзіна.
@адзінаццаць, -ццаці, Т -ццаццю, ліч. кольк. Лік. Адзінаццаць памножыць на два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 11. Адзінаццаць дзён.
@адзінец, -нца, м. Зусім адзін, адзінокі, які адбіўся ад статка (пра жывёл). Зубр-адзінец. // Адзінокі, бессямейны; бабыль. [Агей] адзін цяпер, адзінцом павінен будзе дажываць свой век. Галавач.
@адзінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. 1. Першы, найменшы цэлы лік, а таксама яго лічбавы знак “1”.
// толькі мн. (адзінкі, -нак). Апошняя лічба ў мнагазначных ліках. Двухзначны лік складаецца з адзінак і дзесяткаў. 2. Самая нізкая адзнака паспяховасці ў пяцібальнай сістэме, якая азначае: “вельмі дрэнна”.
3. У спалучэнні з назоўнікамі або прыметнікамі азначае велічыню, якая прынята для вымярэння аднародных велічынь. Адзінка вымярэння. Грашовая адзінка. Адзінка даўжыні. Кармавая адзінка. Адзінка паскарэння. Сістэма адзінак. 4. Кожная асобная істота, прадмет, паасобнік. Аддзел рукапісаў сабраў каля 2000 адзінак рукапісных твораў. “Беларусь”.
// Службовае месца ў штатным раскладзе якой-н. установы, арганізацыі. Штатная адзінка. Вакантная адзінка. // толькі мн. (адзінкі, -нак). Мала хто; паасобныя. З вялікай групы экскурсантаў толькі адзінкі дасягнулі вяршыні гары. 5.звычайна з азначэннем. Самастойная частка нечага цэлага. Адміністрацыйная адзінка. Гаспадарчая адзінка. Баявая адзінка. 6. Асобны чалавек; асоба, індывідуум. Гераізм савецкіх людзей — не якасць выключных адзінак, а масавая з'ява, уласцівасць усяго народу.
@адзінкавасць, -і, ж. Уласцівасць адзінкавага. Адзінкавасць з'яў.
@адзінкавы, -ая, -ае.
1. Які сустракаецца не групай, не ў мностве, а ў выглядзе паасобных адзінак. Адзінкавы выпадак. 2.у знач. наз.адзінкавае, -ага, н. Філасофская катэгорыя; працэс, з'ява або прадмет з яго ўласцівасцямі і асноўнымі адзнакамі, якія адрозніваюць яго ад іншых працэсаў, з'яў або прадметаў.
@адзінокасць, -і, ж. Уласцівасць адзінокага.
@адзінокі, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца, размяшчаецца адасоблена ад іншых прадметаў. Люблю сум дзічкі адзінокай, Забытай ў полі пастушкамі. Лойка. Над адзінокім ціхім стогам Дыміцца сіняя імгла. Танк.
2. Які не мае сям'і, сваякоў, блізкіх. Гэй, сустрэнь, любы, Прыгарні, любы, Мяне маладую, Бо ніхто ж мяне, Адзінокую, Не шкадуе. Глебка. Адзінокі лось пазнаў тады, Што з людзьмі карысць яму дружыць. Бялевіч.
// Які адчувае сябе чужым сярод людзей, далёкім ад іх. Пракоп адчуў сябе пабітым і адзінокім. Колас.
// Не характэрны для пэўных умоў, рэдкі. Адзінокія крокі. 3. Які праходзіць, адбываецца ва ўмовах адзіноты. Адзінокая старасць. ◊ Адзін-адзінокігл. адзін.
@адзінота, -ы, ДМ -ноце, ж. 1. Адасобленасць у выніку страты родных ці блізкіх або ў выніку жадання пабыць (пажыць) асобна ад іншых. Гадзіна адзіноты. Гібець у адзіноце. Не пакінуць у адзіноце. На адзіноце (сам) з сабою. Пабыць (быць) на адзіноце. □ Упершыню ў гэтую хвіліну Максімка адчуў, што яго назаўсёды пакідае трывожны страх сіроцкай адзіноты. Якімовіч. [Яснотка:] — Люблю, ведаеце, адзіноту. А .. тут такі прыгожы лес, што так і цягне мяне. Крапіва.
2. Бязлюднасць, сіратлівасць. Адзінотай і пустэчай Ўсюды веяла з палёў. Колас.
3. Стан адзінокага чалавека як вынік адчужанасці, разрыву з навакольным асяроддзем; адзіноцтва. Адчуць адзіноту. Пачуццё адзіноты. □ [Наталя] адчувала, што.. памылка яе прывяла да самага страшнага — да адзіноты, калі ты хаваеш сябе ад другіх. Скрыган.
@адзіноцтва, -а, н. Тое, што і адзінота (у 2, 3 знач.).
@адзіночка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -чцы, Т -ай (-аю); Р мн. -чак; ж. 1. Той, хто адзін, без сям'і, не ў пары. Усе настаўніцы і настаўнікі-адзіночкі харчаваліся ў сталовай. Дубоўка.
// Той, хто робіць што-н., займаецца чым-н. адзін, без удзелу, без дапамогі іншых. Герой-адзіночка. Саматужнік-адзіночка. 2. Тое, што разлічана на аднаго чалавека. Лодка-адзіночка. Пасадзіць у адзіночку. ○ Маці-адзіночкагл. маці.
@адзіночны, -ая, -ае.
1. Які робіцца, адбываецца асобна, адасоблена ад іншых падобных; адзінкавы. Адзіночны стрэл. // Які не мае побач падобных сабе, размешчаны па адным, асобна. [Іван:] — Будзем біць адзіночныя, пераважна легкавыя [машыны]. Новікаў. Па тратуары аддаваліся гулка крокі адзіночнага чалавека. Бядуля.
2. Такі, які выконваецца, ажыццяўляецца сіламі аднаго, без удзелу, без дапамогі другіх. Адзіночны промысел. 3. Прызначаны для аднаго, разлічаны на аднаго. Адзіночная камера. // Звязаны са знаходжаннем у адзіноцтве, у ізаляванні ад іншых. Адзіночнае зняволенне. ○ Адзіночны лікгл. лік (у 6 знач.).
@адзінства, -а, н. 1. Цэльнасць, непадзельнасць. Адзінства камуністычнай партыі. Адзінства камуністычнага руху. Інтэрнацыянальнае адзінства пралетарыяту. Маральна-палітычнае адзінства. □ На базе агульнасці карэнных інтарэсаў рабочых, сялян, інтэлігенцыі склалася непарушнае сацыяльна-палітычнае і ідэйнае адзінства савецкага народа. Праграма КПСС.
// Сканцэнтраванасць чаго-н. у адным месцы, у адных руках, у адных рамках і пад. Адзінства месца, адзінства часу і адзінства дзеяння — характэрныя асаблівасці класічнай трагедыі. 2. Спалучэнне ў адным цэлым, непарыўнасць сувязі. Адзінства тэорыі і практыкі. Адзінства формы і зместу. 3. Агульнасць, супадзенне, поўнае падабенства. Адзінства думкі.
@адзіны, -ая, -ае.
1. Толькі адзін. Адзіны сын. Адзіная ўцеха. □ Сцерагчы маю краіну, Як мой скарб святы, адзіны, Паклянуся я. Колас. А быць можа —хто знае! — Гэта ты і была, Ты, адзіная ў свеце, Лёс мой, зорка мая. Гілевіч.
2. Цэлы, непадзельны; з'яднаны. Адзіная сям'я народаў. □ Партыя, урад наш—мы ўсе адзіны. Колас. Галоўныя героі і мноства сюжэтна нязначных персанажаў ствараюць уяўленне адзінага і адначасова вельмі шматаблічнага вобраза народа, які з'яўляецца героем “Векапомных дзён”. Дзюбайла.
3. Агульны для ўсіх, той самы, аднолькавы. Адзіныя патрабаванні. Адзіная сістэма. Адзіны арфаграфічны рэжым. Адзіны погляд. Адзінае кіраўніцтва. □ Для сучаснага этапа нацыянальна-вызваленчай барацьбы народаў характэрным з'яўляецца той факт, што ў многіх краінах склаўся або складаецца адзіны нацыянальны фронт. “Звязда”. Задача ў нас была адна, І лёс адзіны нас сасватаў. Астрэйка.
@адзінюсенькі, -ая, -ае. Разм. Тое, што і адзінюткі.
@адзінюткі, -ая, -ае. Разм. Зусім адзін.
◊ Адзін-адзінюткігл. адзін.
@адзіхацець, -ціць; зак. Перастаць зіхацець. Адзіхацелі зоры.
@адзічэласць, -і, ж. Уласцівасць адзічэлага.
@адзічэлы, -ая, -ае. Тое. што і здзічэлы.
@адзічэнне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. адзічэць.
@адзічэць, -эю, -эеш, -эе; зак. Тое, што і здзічэць.
@адзнака, -і, ДМ -знацы, ж. 1. Метка, знак, пастаўленыя з мэтай абазначыць што-н., паказаць на што-н. Адзнака на дрэве. Адзнака на карце. // Запіс, штамп і пад., якія сведчаць што-н. — Адзінае, што я магу зрабіць, — сказаў .. [дзяжурны па станцыі], разглядаючы паперкі, — гэта адзнаку аб прычынах затрымання грузу. Самуйлёнак. [Паліцай:] — Бачыце, бачыце, пан афіцэр, тут [у кнізе запісу хворых] ёсць свежыя адзнакі аб выпісцы. Лынькоў.
// Прадмет, які служыць умоўным абазначэннем чаго-н. Тры стужкі — адзнакі аб раненнях, ордэны і медалі на гімнасцёрцы самі сабой сведчылі аб яго шляху ў гады вайны. Хадкевіч.
// Знак, які астаўся пасля чаго-н. на якой-н. паверхні; след. Абапал дарог усюды віднеліся адзнакі нядаўніх баёў — чорныя варонкі, скарэжаныя машыны. Мележ. Дзе была запляснелая сінь, Там няма і адзнакі балота. Глебка.
2. Знак, прыкмета, акалічнасць, паводле якіх можна пазнаць, вызначыць што-н. Адзнакі хваробы. □ І вось яно выхадзілася, выстаялася гэтае новае жыццё, набыло такія адзнакі, па якіх відаць было, што стаяць яму назаўсёды. Лынькоў. Прывычка гаварыць сам з сабой у некаторых ёсць адзнака блізкай ці сапраўднай старасці. Чорны.
// Прыкмета, акалічнасць, якая прадвяшчае, прадказвае што-н. Радавалі вока дружныя ўсходы яравых; па ўсіх адзнаках, ураджай павінен быць добры. Гурскі.
3. Асаблівасць, рыса, якімі асоба, прадмет і пад. адрозніваюцца ад іншых асоб, прадметаў і пад. — Пад языком у.. [сакаляняці] знаходзіцца зубец — характэрная адзнака ўсіх сокалаў, — гаворыць Лёня. В.Вольскі. Разам з тым.. [Крапіва] дбайна збярог і традыцыйныя ўласцівасці, традыцыйныя адзнакі баечнага жанру. Казека.
4. Агульнапрынятае абазначэнне ступені ведаў і паводзін навучэнцаў. Марынку не зацікавіў па-сапраўднаму ні адзін прадмет, ёй было ўсё роўна, што вучыць, абы атрымаць добрую адзнаку. Шыцік. Гартаючы сшыткі, Святлана прыкмеціла, што ў іх было многа добрых і выдатных адзнак. Шахавец.
5. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад. Маці беражна з хусцінкі Зорку з гонарам вымала. — Бацька твой — баец славуты, Гэта бацькава адзнака. Броўка.
○ Дыплом з адзнакайгл. дыплом.
@адзначаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адзначыць.
@адзначацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адзначыцца.
2.чым. Мець якія-н. адметныя, характэрныя рысы; вызначацца чым-н. [Драўляны ложак] адзначаўся той асаблівасцю, што за кожным недалікатным дотыкам... распадаўся. Таўлай.
3. Назірацца, выяўляцца. Адзначаліся на.. [твары] сляды перажытых пакут і нават ухмылкі былі, хоць шчырыя, ды панурыя. Чорны.
4.Зал. да адзначаць.
@адзначаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адзначыць.
@адзначыцца, -чыцца; зак. 1. Адзначыць сябе, сваё прозвішча ў спісе; зарэгістравацца. Трэба, каб Валера ўжо адзначыўся [у касе] і ехаў далей, а ён яшчэ і сюды не прыбыў. Місько.
2. Стаць прыкметным; абазначыцца, выявіцца. Вочы яе [бабкі] ажывіліся, а на твары адзначылася ўнутранае перакананне ў сіле сва[ёй] здольнасці. Колас.
3. Азнаменавацца чым-н. Перадмайскія дні адзначыліся новымі працоўнымі поспехамі.
@адзначыць, -чу, -чыш, -чыць; зак. 1. Зрабіць знак на чым-н. з мэтай паказаць на што-н.; абазначыць. Адзначыць у плане выкананыя мерапрыемствы. Адзначыць камандзіроўку. □ Мы набліжаліся да крыніц. Праклятых, іх нават не адзначылі на самых падрабязных вайсковых картах-кіламетроўках. Карпюк.
// Будучы знакам, абазначыць, вылучыць. — Вяху!.. Вяху садзі!.. — крычыць здалёку Жэнька. — Вяху... Яна ля зломанай бярозы. Вяхой адзнач! Пташнікаў.
2. Запісаць, паставіць адзнаку для ўліку, для рэгістрацыі. — О, значыць, вы халасцяк! — нібы ўзрадаваўшыся нечаму, усклікнула.. [Раіса Пятроўна]. — А чаму вы пра гэта ў дамавой кнізе не адзначылі? Ракітны.
3.перан. Звярнуць увагу на каго-, што-н.; заўважыць, прыкмеціць. “Значыць, ужо не Дануся, а Данута!” — адзначыў я сабе. Карпюк.
// Звярнуць увагу на што-н.; зазначыць. І яшчэ, што можна адзначыць з мінулага дзеда Талаша, дык гэта тое, што ў яго бацькі было дванаццаць дзяцей. Колас.
4. Вылучыць сярод іншых за якія-н. заслугі (падзякай, узнагародай і пад.). Адзначылі іх усенародна, І іх так узрушыў той стан: Была ім [майстрам] прысвоена годнасць Пачэсных байцоў-партызан. Колас. Таму было б варта райкому На дошцы на мемарыяльнай Адзначыць удзельнікаў гэтай Будоўлі, патрэбнай і слаўнай. Танк.
5. Ушанаваць чым-н. якую-н. дату, падзею. Адзначыць свята поспехамі ў працы. □ Партызанскі атрад вырашыў адзначыць свята Кастрычніка разгромам нямецкага гарнізона. Васілеўская.
6. Вызначыць, выявіць. І трудна было адзначыць колер гэтых вачэй, што свяціліся, як дзве роўныя, прадаўгавата-круглыя ялінкі. Колас.
◊ Нельга не адзначыць — нельга не звярнуць увагі, нельга не нагадаць. Трэба адзначыць — трэба звярнуць увагу, трэба нагадаць.
@адзначэнне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адзначыць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).
@адзывацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адазвацца.
@адзываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адазваць.
@адзычыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., чаго. Разм. Зрабіць ласку, даць крыху чаго-н. [Антон Пракопавіч:] — Хата мне патрэбна? Дык з якой трасцы яе ляпіць? Дайце цэглы — палац мураваны пастаўлю. А то на печ адзычаць — і ўсё. Карамазаў.
@адзюльтэр, -а, м. Нявернасць мужа, жонкі.
[Фр. adultére.]
@адзяванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адзяваць — адзець і адзявацца — адзецца.
@адзяваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адзяваць — адзець (у 1 знач.).
@адзявацца, -аюся, -аешся, -аецца і (радзей) адзяюся, адзяешся, адзяецца; адзяёмся, адзеяцеся; незак. 1.Незак. да адзецца.
2. (у спалучэнні з акалічнаснымі словамі). Насіць адзенне таго або іншага фасону, той або іншай якасці. Адзявацца з густам. Адзявацца па модзе. □ Марына пачала прыгожа адзявацца і выбрала сабе сталую прычоску, якая так была ёй да твару. Чорны. Цяпер найбольш шыкоўна адзяваліся нэпманы, іх сынкі і дочкі. Паслядовіч.
3.Зал. да адзяваць.
@адзяваць, -аю, -аеш, -ае і (радзей) адзяю, адзяеш, адзяе. Незак. да адзець.
@адкаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкаваць.
@адкаваць, -кую, -куеш, -куе; -куём, -куяце; зак., каго-што. 1. Выкаваць. Адкаваць нарог. 2. Аддзяліць што-н. прыкаванае; раскаваць. Адкаваць каня.
@адкавельваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкавяліць.
@адкавяліць, -вялю, -веліш, -веліць; зак., што і чаго. Разм. Адрэзаць вялікі кавалак (хлеба, сала і пад.); адкроіць. Старшына ледзь прыкметна паціснуў плячыма, падміргнуў насмешліва хлопцам і, многазначна кашлянуўшы, адкавяліў кавалак сала. Васілевіч. [Паўлік] пабег у хату, адкавяліў лусту хлеба, пасыпаў яе соллю і вынес Андрушку. Лобан.
@адказ/11, -у, м. 1. Выкліканыя пытаннем або зваротам словы, выказаныя вусна ці пісьмова. Даць адказ. Ухіліцца ад адказу. □ Я ў той жа дзень, мой дарагі татуля, Пішу табе свой франтавы адказ. Астрэйка.
// Расказванне вучнем урока; выклад матэрыялу на пастаўленае пытанне. Грунтоўны адказ. 2. Пачуццё, рэакцыя; водгук (у 4 знач.). Адказ жывога арганізма на раздражненне. // Выкліканыя чым-н. дзеянні, учынкі. Калектывізацыя была адказам на многія жыццёвыя пытанні і грамадскія праблемы. Адамовіч.
3. Вынік рашэння матэматычнай задачы, прыкладу. Адказ сышоўся. 4. Тое, што і адказнасць (у 1 знач.). За зло мы ўсе адказ нясём... Колас.
@адказ/22. У выразе: да адказу — да нельга, да канца. Мы цішком прытаіліся ля дзвярэй, а сэрца ў кожнага трывожна стукацела і нервы наструніліся да адказу. С.Александровіч.
@адказацца, -кажуся, -кажашся, -кажацца; заг. адкажыся; зак. Тое, што і адмовіцца.
@адказаць, -кажу, -кажаш, -кажа; заг. адкажы; зак. 1.каму, на што і без дап. Сказаць, паведаміць што-н. у адказ на зварот ці запытанне. Адказаць на пытанне. □ Ну, куды пойдзем? — запытала Зося. — Вядома, што да Ліня, — адказала Гэля. Гартны.
// Паслаць адказ на чыё-н. пісьмо. [Бабуля:] — Ужо мінула два месяцы, а мой [сын] яшчэ не адказаў на пісьмо. Бядуля.
// што. Расказаць настаўніку ўрок.
2.без дап. Адазвацца, адклікнуцца на голас, покліч і пад. Выйшаў з хаты пастушок, І зайграў ён у ражок.. І кароўкі ўміг яму Адказалі: “Му-му-му!..” Журба. Засмяяўся мужчына, на смех якога другі мужчынскі голас таксама весела і моцна адказаў.. па-нямецку. Брыль.
3.чым. Павесці сябе пэўным чынам, выказваючы свае адносіны да чаго-н.; ужыць якія-н. захады, дзеянне ў адказ на што-н. На жарты адказаць жартамі. □ І сумаваць яшчэ так рана.., Калі на шум лясны ў тумане Умееш песняй адказаць. Танк. Не адказалі [ворагі] ніводным стрэлам: агонь наш быў трапны. Янкоўскі.
4.за што і без дап. Быць пакараным, панесці адказнасць за каго-, што-н. [Каршукоў:] — Ну, ды мне што. Я за сваё адкажу, не баючыся. Ядзі шкада. Сідаронак ёй не даруе. Асіпенка.
5.без. дап. Разм. Выйсці са строю, сапсавацца. Тармазы ў машыне адказалі.
@адказвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адказацца.
@адказваць, -аю, -аеш, -ас.
1.Незак. да адказаць.
2. Прымаць на сябе адказнасць (у 1 знач.), несці адказнасць за каго-, што-н. Адказваць за выкананне вытворчага плана. ◊ Адказваць галавоюза каго-, што-н. — браць на сябе поўную адказнасць за каго-, што-н.
@адказнасць, -і, ж. 1. Ускладзены на каго-н. або ўзяты кім-н. абавязак; даваць справаздачу пра якія-н. свае дзеянні і быць гатовым адказваць за іх вынікі. Несці адказнасць. Баяцца адказнасці. Ускласці адказнасць. Браць на сябе адказнасць. Пад асабістую адказнасць. Прыцягнуць да адказнасці. Павысіць адказнасць. Крымінальная адказнасць. Адчуваць цяжар адказнасці. 2. Сур'ёзнасць, важнасць чаго-н. Адказнасць моманту. Адказнасць даручэння. ◊ Несці адказнасцьгл. Несці.
@адказны, -ая, -ае.
1. Чалавек, на якога ўскладаецца адказнасць; які нясе адказнасць за каго-, што-н.
Адказны рэдактар. Адказны дзяжурны. / у знач. наз.адказны, -ага, м.; адказная, -ай, ж. Адказны за вечар. □ І кім жа яны, і чаму ж яны Так бязлітасна перагружаны? Не адказныя, не начальнікі, А пакутнікі-сумяшчальнікі. Крапіва. Адна з.. [жанчын], самая старэйшая ўзростам, Гарпіна, была вызначана адказнай за даенне і размеркаванне малака. Галавач.
// Звязаны з разуменнем важнасці чаго-н., гатоўнасці адказваць за каго-, што-н.
Адказныя адносіны да справы. 2. Надзвычай важны, значны.
Адказная работа. Адказная задача. Адказнае даручэнне. Адказная роля. Адказная пасада.
@адказчык, -а, м. 1. Асоба, якой прад'яўлены судовы іск. Справа ў судзе разглядаецца пры ўдзеле істца і адказчыка. 2.Разм. Той, хто нясе адказнасць, адказвае за што-н.
@адказчыца, -ы, ж. Жан. да адказчык.
@адказыраць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Прывітаць па-вайсковаму, прыклаўшы правую руку да казырка. — Камандзір партызанскай брыгады імя Шчорса слухае вас! — хвацка адказыраў Шуст. Шчарбатаў.
@адкаласаваць, -суе; зак. Выпусціць колас. Лета было ў.. разгары. Даўно адкаласавала жыта. Шашкоў.
@адкалоцца, -калюся, -колешся, -колецца; зак. 1. Аддзяліцца, адваліцца ад таго, што колецца, бурыцца.
2.перан. Парваць сувязь з кім-, чым-н., выйсці са складу якой-н. арганізацыі, групы і пад. Адкалоцца ад таварышаў. □ Хто б мог падумаць, што паненка сапраўды адколецца ад шляхты. Бажко.
@адкалоць, -калю, -колеш, -коле; зак., каго-што. 1. Колючы, аддзяліць; адламаць, адшчапаць. Хвалі крыгу адкалолі, Вір пад крыгай забурліў. Лодку ўзяць Сымон не здолеў, Так на крызе і паплыў. А.Александровіч. [Максім] секануў другі раз на вяршок вышэй і адкалоў тоўстую трэску. Шамякін.
2.перан. Разлучыць з кім-н., аддзяліць ад каго-, чаго-н.
3.Разм. Зрабіць, сказаць што-н. нечаканае, недарэчнае. Адкалоць штуку. □ Пры сустрэчы з Шаманскім Якуб Малашчыцкі адкалоў той жа завучаны рэверанс са словамі: “Ваша чэсць”. Дуброўскі.
@адкалупаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкалупаць.
@адкалупаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Аддзяліць, калупаючы; адкрышыць, адарваць пазногцем, пальцам ці якой-н. прыладай. Антон нервова пальцамі адкалупаў нейкую карынку на зрубе. Грамовіч.
@адкалупвацца, -аецца; незак. Зал. да адкалупваць.
@адкалупваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкалупаць.
@адкалупіць, -луплю, -лупіш, -лупіць; зак., што. Разм. Аддзяліць, укалупнуўшы; адкалупнуць. Наклаўшы люльку, выняў [дзядзька] скалку, Адкалупіў ён цыру галку І гасіць крэсівам. Колас.
@адкалуплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкалупіць, адкалупнуць.
@адкалуплівацца, -аецца; незак. Зал. да адкалупліваць.
@адкалупліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкалупіць.
@адкалупнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., чаго. Аднакр. да адкалупваць. Красан нахіліўся над узаранай зямлёй, ад скібы адкалупнуў невялічкі .. [камячок], панюхаў, працягнуў аграному. Стаховіч.
@адкамандзіраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкамандзіраваць.
@адкамандзіраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкамандзіраваць.
@адкамандзіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., каго. Накіраваць на працу ці на вучобу ў іншае месца, у другую ўстанову, арганізацыю. Пецю праўленне адкамандзіравала на курсы трактарыстаў і камбайнераў. Шамякін.
// Паслаць куды-н. са службовым даручэннем. Адкамандзіраваць інспектара для праверкі работы школ раёна.
@адкамандзіроўвацца, -аецца; незак. Зал. да адкамандзіроўваць.
@адкамандзіроўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкамандзіраваць.
@адкапаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкапаць.
@адкапацца, -аюся -аешся, -аецца; зак. Капаючы, вызваліцца з-пад таго, чым засыпаны; выбрацца наверх. Адкапацца з-пад снежнага абвалу.
@адкапаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. 1. Капаючы, адкрыць, дастаць з-пад чаго-н.; вызваліць засыпанае, заваленае чым-н. Пакуль адкапалі ракету, давялося папацець. Бурмакоў вырашыў перавезці яе куды-небудзь па імшару, каб часам буран не засыпаў зноў. Шыцік. Мішурын перавязаў сваю руку вышэй локця і пачаў шукаць на слых, адкуль стогне чалавек. Здаровай рукой ён яго неўзабаве адкапаў з-пад цэглы. Чорны.
// Выкапаць. Гэты клён Той вясной я знайшоў у гаі, Адкапаў там ашчадна, Прынёс. Броўка.
2. Адкідаць што-н. ад (з) чаго-н. Адкапаць снег ад ганка. 3.Разм. Выканаўшы сваю норму, кончыць капаць, капацца. Траншэю.. [Пшанічны] вырашыў не капаць, хай гэта робіць Глечык, а ён ужо адкапаў сваё. Быкаў.
// Зрабіцца непрыгодным для капання, знасіцца ад доўгага ўжывання. Гэта лапата сваё адкапала. 4.перан. Разм. Адшукаць, знайсці, здабыць што-н. забытае, малавядомае і пад. Рыгор цяпер выконваў абавязкі загадчыка і выпадкова адкапаў артыкул у “бяздоннай папцы”. Даніленка.
@адкапыліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што. Разм. груб. Скрывіўшы, адставіць; адвесіць (пра губы). Аляксей Ісаевіч зморшчыў лоб, смешна адкапыліў губу. Хомчанка. Зазваніў званок. Гэта званіў наш маўклівы вартаўнік, што заўсёды хадзіў адкапыліўшы ніжнюю цяжкую губу. Адамчык.
@адкараскацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., ад каго-чаго. Разм. Пазбегнуць, пазбавіцца чаго-н., ухіліцца, адчапіцца, адвязацца ад чаго-н. Моцна прысягнула гора. Здавалася, канца і краю няма яму і ніколі ад яго не адкараскацца. Крапіва. Каб як адкараскацца ад надакучлівых думак.., [Іван] хутчэй засігаў далей. Быкаў.
@адкарасквацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адкараскацца.
@адкаркаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкаркаваць.
@адкаркавацца, -куецца; зак. Адаткнуцца, адкрыцца (пра ўсё, што закрыта коркамі).
@адкаркаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., што. Выняць корак, затычку з чаго-н.; адаткнуць, адкрыць.
Аднекуль паявілася шклянка, Пачосак адкаркаваў пляшку і наліў поўную Андрэю. Сабаленка.
@адкаркоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкаркоўваць — адкаркаваць.
@адкаркоўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адкаркавацца.
2.Зал. да адкаркоўваць.
@адкаркоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкаркаваць.
@адкарміцца, -кармлюся, -кормішся, -корміцца; зак. Разм. Зрабіцца сытым, укормленым; ад'есціся.
Адкарміцца на добрых харчах.
@адкарміць, -кармлю, -корміш, -корміць; зак., каго. Тое, што і выкарміць (у 2 знач.). Адкарміць свіней. // Добрай ежай, кормам паправіць; аздаравіць.
Я тады быў малы і бачыў, як гаспадар стараецца гэтага каня адкарміць і падняць на ногі. Чорны.
@адкасаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкасаць.
@адкасацца, -аецца; зак. 1. Адвярнуцца, апусціцца (пра адзенне).
Рукавы адкасаліся. 2.перан.; ад каго-чаго. Вызваліцца, пазбавіцца ад чаго-н. дакучлівага, непатрэбнага; адчапіцца.
[Ратушняк] баяўся заснуць, але, каб адкасаўся сон, трэба было злазіць з саней і ісці ззаду. Пташнікаў.
@адкасаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Адвярнуць, апусціць што-н. закасанае.
Выйшаў Грыша на грудок, абцёр з ног гразь, адкасаў калашыны. Пальчэўскі.
@адкасванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкасваць — адкасаць.
@адкасвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адкасацца.
2.Зал. да адкасваць.
@адкасваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкасаць.
@адкасіцца, -кашуся, -косішся, -косіцца; зак. Разм. 1. Закончыць касьбу.
2. Кінуць касіць, перастаць працаваць на касьбе па нейкіх прычынах. Ну, дзе там ужо.. [дзядзьку Еўтуху]: стары, адкасіўся чалавек. Бялевіч.
3. Косячы, прайсці пэўную адлегласць. Адкасіцца ад мяжы на дзесяць крокаў.
@адкасіць, -кашу, -косіш, -косіць; зак. 1. Пракасіць каля чаго-н.
Адкасіць ад мяжы. 2. Адпрацаваць на касьбе за што-н.
[Шышкін:] — Улетку ці адажне жонка, ці сам адкосіш, няхай ужо, па-суседску разлічымся. Галавач.
3. Перастаць касіць, зрабіўшы норму або страціўшы сілы.
4. Пакасіць пэўны час. Тры дні адкасіць.
@адкаснуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Адстаць, адчапіцца, адвязацца. [Аўгіня:] — Адкасніся ад мяне. Ідзі прэч. Колас. [Хмялеўскі:] — Ды каб я ад Халусты адкаснуўся, то чалавекам стаўбы. Чарнышэвіч. Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся. Прыказка.
◊ Адкасніся ад маёй галавы — перастань дакучаць, адчапіся.
@адкат, -у, М -каце, м. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкочваць — адкаціць і адкочвацца — адкаціцца.
2.Спец. Зваротны рух ствала ці ўсёй гарматы пасля стрэлу. Тысячы жэрлаў гармат з адкатам узрыгваюць першы агонь. Брыль.
@адкатачны, -ая, -ае. Спец. Прызначаны для адкаткі, звязаны з адкаткай. Адкатачны вагон. Адкатачныя работы.
@адкатка, -і, ДМ -тцы, ж. Спец. Вываз здабытых карысных выкапняў з забояў і шахтаў. Напалову завершана механізацыя працэсаў бурэння, падземнай адкаткі руды і пароды. “Полымя”.
@адкатчык, -а, м. Горнарабочы, які працуе на адкатцы.
@адкаціцца, -качуся, -коцішся, -коціцца; зак. 1. Коцячыся, перамясціцца ў які-н. бок на пэўную адлегласць. Кола далёка адкацілася ад двара і, трапіўшы ў разору, бездапаможна ляжала на баку. Колас. Яблык ад яблыні далёка не адкоціцца. Прыказка.
2.перан. Адступіць, адысці пад напорам праціўніка. Змятай хваляй адкаціўся вораг, Па-над полем кружаць крумкачы. Панчанка.
// Аддаліцца.
Хваля адкацілася ад берага.
@адкаціць, -качу, -коціш, -коціць; зак., каго-што. Коцячы, перамясціць што-н. у іншае месца. Адкаціць калодку з-пад ног. Адкаціць калёсы ўбок. □ Ужо адкаціў кулямёты Да самай мяжы батальён. Куляшоў.
@адкачаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго. Вярнуць чалавеку прытомнасць. Адкачаць тапельца.
@адкачвацца, -аецца; незак. Зал. да адкачваць.
@адкачваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкачаць.
@адкашліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкашлівацца — адкашляцца.
@адкашлівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адкашляцца.
2.Зал. да адкашліваць.
@адкашліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкашляць.
@адкашлянуць, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да адкашляць.
@адкашляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак. 1. Кашляючы, прачысціць глотку, выдаліць з яе што-н. кашлем. Стары адкашляўся, як перад доўгім выступленнем, і пачаў дакладваць прыглушаным голасам. Шамякін.
2. Скончыць кашляць.
@адкашляць, -яю, -яеш, -яе; зак., што і без дап. Тое, што і адкашляцца. Адкашляць макроту.
@адквітацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Тое, што і расквітацца (у 2 знач.); адпомсціць. Быццам ён[Адам] з неастылым задорам юначым Адквітацца цяпер захацеў да астачы За бацьку, Сярмяжнага майстра бяздомнага, За дзеда, Загнанага парабка цёмнага. Зарыцкі.
@адквітаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разлічыцца з кім-н., адплаціўшы тым жа самым.
// У спорце — выйграць у праціўніка столькі ж, колькі выйграў ён; адгуляць.
Адквітаць гол.
@адквітвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адквітацца.
@адквітваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адквітаць.
@адквітнець, -ею, -ееш, -ее; зак. Скончыць цвісці; адцвісці. Даўно адквітнелі каштаны І восень апала з дубоў. Прыходзька.
// Пражыць маладыя гады, страціць свежасць; пастарэць.
Часам сумна становіцца дужа, Што ўжо восень, завяла трава, І што ты адквітнела, як ружа. Смагаровіч.
@адкіданне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкідаць — адкідаць.
@адкідацца, -аецца; незак. Зал. да адкідаць.
@адкідаць/1, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Адкінуць што-н. за некалькі разоў.
Адкідаць каменне ўбок.
@адкідаць/2, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкідаць.
@адкідванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкідваць — адкінуць.
@адкідвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адкінуцца.
2.Зал. да адкідваць.
@адкідваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкінуць.
@адкідны, -ая, -ое. Які можа адкідвацца, адкінуцца (у 2 знач.) (пра што-н., замацаванае адным краем). У зале рассядаліся гледачы: стукалі адкідныя крэслы, шморгалі ногі. Карпюк. Чорная, з адкідным верхам машына ішла па самай сярэдзіне вуліцы. Лобан.
@адкіды, -аў; адз. няма. Непрыгодныя рэшткі чаго-н., адходы; смецце; нечыстоты. Адкіды вытворчасці. Адкіды арганізма. // перан. Падонкі чалавечага грамадства, маральна апусцелыя людзі, злачынныя антыграмадскія элементы. Адкіды грамадства.
@адкінуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал, пр. ад адкінуць.
@адкінуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. 1. Адхіліцца, адваліцца назад (пра чалавека, пра часткі яго цела). Ільіч весела засмяяўся, аж неяк адкінуўся назад, а потым пасуравеў і нахмурыў бровы, якія сышліся на пераноссі. Гурскі. Максім сядзеў спіной да акна, адкінуўшыся назад, на пачарнелы дубовы падаконнік. Кудравец.
// Адваліцца, легчы на спіну. Палкоўнік, злосны і зняможаны, адкінуўся на падушку, з пакутніцкім выглядам заплюшчыў вочы. Чорны.
// Хутка перамясціцца, аддаліцца ад чаго-н. Інстынктыўна, як сядзеў, [Ігнат] адкінуўся яшчэ далей у глыб вагона. Галавач. [Сцяпан:] — Добра, што ў.. [чалавека] якраз граблі на возе былі, то ён стаўпцом.. [сабаку] па лбе стукнуў, дык той адкінуўся, а то парваў бы, з воза б сцягнуў. Крапіва.
2. Раптоўна адчыніцца, адваліцца, адпасці. Рэзка адкінуліся брызентавыя дзверцы ў кузаве. У вочы ўдарыў свет дня. Арабей.
// Падняцца, апусціцца, адсунуцца ўбок (пра тое, што закрывае, захінае). Адкінуліся шторы — і ў акне з'явілася постаць. 3. Вярнуцца зноў, аднавіцца (пра хваробу). [Маці:] — З хваробай не жартуй: яшчэ другім наваратам адкінецца. Якімовіч.
4.перан. Перастаць цікавіцца, аддаліцца. Івось Тоня датанцавалася: адкінуўся Косцік, адкінуўся ў найвялікшым сумненні. Ракітны.
@адкінуць, -ну, -неш, -не; зак., каго-што. 1. Кінуўшы, перамясціць убок, назад, наперад. [Карп] папляваў у далоні, глыбока капнуў рыдлёўкай старое вогнішча, адкінуў зямлю ўбок. Шамякін.
// Рэзка, з сілай адштурхнуць, адвесці ад сябе каго-, што-н. [Лёдзя] адкінула Яўгенавы рукі, усхапілася і адышла ад акна. Карпаў.
/ у безас. ужыв. З усёй сілы Алег націснуў на кнопку, і яго адразу адкінула назад. Гамолка.
// перан. Вярнуць да пройдзенай стадыі ў развіцці чаго-н. А вайна ўсё адкінула назад, сям'ю па свеце раскідала. Кавалёў.
2. Атакаваўшы, прымусіць адступіць. Натхнёныя першай удачай, танкісты Анішчанкі кінуліся ў атаку і пасля кароткага жорсткага бою адкінулі ворага. Гурскі.
3. Не прыняць чаго-н., адмовіцца ад чаго-н. Ці ж кепска ў свой мізэрны бюджэт уключыць якіх рублёў пятнаццаць за скуру ліса.. Хто ж адкіне гэта? Шынклер. [Стафанковіч унуку:] — Я табе прынясу, .. падарую, рабі, што сабе хочаш, такія рэчы, што ніхто не адкіне. Чорны.
// перан. Вызваліцца, адмовіцца ад якіх-н. прывычак, думак, пачуццяў і пад. Хлопцы адкінулі ў адносінах да Маі ранейшае панібрацтва і стараліся быць галантнымі. Карпюк. Перш за ўсё, як зусім Непатрэбную рэч, Жаль, што сэрца сціскаў мне, Адкінуў я прэч. Куляшоў.
4. Адвесці ўбок ці апусціць уніз што-н., замацаванае адным краем. Хвошч адамкнуў куфэрак, адкінуў вечка і задаволена пацёр твар абедзвюма рукамі. Лупсякоў.
// Рэзкім рухам адвярнуць, адагнуць край чаго-н., што звісае, пакрывае. Адкінуць з грудзей коўдру. □ Вольга адкінула з ілба непакорную пасму валасоў і з дакорам паківала галавой. Даніленка.
// Адвесці назад, убок; закінуць (галаву, руку, нагу). Пан узяў рог пакручасты, Пазалочаны, блішчасты, Важна выставіў нагу, Галаву крыху адкінуў Ды расправіў грудзі, спіну І ў ражок той тру-гу-гу. Колас.
5. Зменшыць на пэўную колькасць пры адыманні; адняць. Адкінуць сем ад пятнаццаці. // Не прыняць пад увагу пры лічэнні, ацэнцы каго-, чаго-н. Улічыць галоўнае, адкінуць выпадковае. 6. Вярнуць чужое (знойдзенае, украдзенае і пад.); падкінуць.
7.безас. Вярнуцца (пра хваробу). Ён быў прастудзіўся, не вылежаў, пайшоў рамантаваць свой грузавік, і яго адкінула зноў. “Работніца і сялянка”.
8. Адбіць, стварыць (цень, водсвет і пад.). Электрычнае святло адкінула роўны водсвет на людскія твары. У стэпе, залітым месячным святлом, курган адкінуў густы цень. ◊ Адкінуць хвост (ногі, капыты) — захварэць, памерці.
@адкіпанне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адкіпаць—адкіпець (у 1 знач.).
@адкіпаць, -ае. Незак. да адкіпець (у 1 знач.).
@адкіпелы, -ая, -ае. Які згус, ссеўся пры высокай тэмпературы.
@адкіпець, -піць; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Згуснуць, ссесціся ад кіпення. Малако адкіпела. 2.перан. Уціхнуць, супакоіцца. Адкіпеў я, раптоўна зачах На радзімай тваёй зямлі. Бічэль-Загнетава.
/ у безас. ужыв. Адкіпела на душы.
@адклад, -у, М -дзе, м. Перанясенне на больш позні час; адтэрміноўка. І яшчэ была адна прычына, што таксама казала за адклад: сёння якраз прыйшоў ліст ад Алёнкі. Колас. Адклад не ідзе на лад. Прыказка. З адкладу няма ладу. Прыказка.
@адкладанне, -я, н. 1.Дзеянне паводле дзеясл. адкладаць — адкласці (у 2, 3 знач.) і адкладацца — адкласціся.
2. Тое, што і адклады.
@адкладацца, -аецца; незак. 1.Незак. да. адкласціся.
2.Зал. да адкладаць.
@адкладаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкласці.
@адкладванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкладваць — адкласці.
@адкладвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адкласціся.
2.Зал. да адкладваць.
@адкладваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкласці.
@адкладзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкласці.
@адкладны, -ая, -ое. Які адкладваецца, апускаецца. Адкладная спінка крэсла, канапы. □ Грынь быў у пінжаку і белай сарочцы з адкладным каўняром, хоць дзень выпаў халаднаваты і хадзіў вецер. Мележ.
@адклады, -аў; адз. няма. Спец. Збор, асадак арганічных і неарганічных рэчываў у выніку іх паступовага намнажэння. Дэвонскія адклады.
@адкланьвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адкланяцца.
@адкланяцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак. Развітацца, кланяючыся. Госці адкланяліся і выйшлі.
@адкласці, -кладу, -кладзеш, -кладзе; -кладзём, -кладзяце; зак., што. 1. Адлажыць убок, палажыць побач. Пачуўшы стукат у дзверы, Карызна адклаў убок пяро і, паціраючы рукі, крыкнуў бадзёра і весела: — Уваходзь! Зарэцкі. [Рудзько] адклаў лічыльнікі ўбок, змёў далоняй махорку са стала ў падстаўленую лодачкай другую далонь і адарваў новы кавалачак газеты. Дуброўскі.
// Палажыць асобна, аддзяліць. Адкласці сапсаваныя фрукты ў асобную скрынку. / у перан. ужыв. Ужо зіма свае ўборы На другі адклала год. Броўка.
// Зберагчы якія-н. сродкі, паклаўшы іх асобна; сэканоміць. Адкласці грошы. 2. Назбіраць, назапасіць; утварыць адклады. За доўгія гады возера адклала на дне многа ілу. 3. Палажыць яйкі для захавання патомства. Самка авадня здольна адкласці да 500 яечак. 4. Апусціць, адагнуць, адкінуць (аб прадметах, прымацаваных да чаго-н. адным краем). Анісім ад звонкасці Алімпінага голасу прабудзіўся, адклаў каўнер кажуха і пачаў .. услухоўвацца ў Алімпіны словы. Сабаленка.
5. Перанесці на больш позні час; адтэрмінаваць. Прыйшлося адкласці падарожжа на заўтра. Маўр. Старыя раяць шлюб адкласці, А маладыя прагнуць шчасця, — Вось тут, як кажуць, і кукуй! Крапіва.
6. У геаметрыі — адмераўшы, адзначыць адрэзак на прамой. На прамой АБ адкласці адрэзак СД. 7.перан. Пакінуць след, адбітак, не знікнуць бясследна, зрабіць уплыў. Уражанні дзяцінства адклалі выразны адбітак на душы чалавека. “Полымя”.
@адкласціся, -кладзецца; зак. 1. Назбірацца, назапасіцца, асесці ў якім-н. месцы. Змытая з гор гразь адклалася на ніжніх схілах, утварыўшы ўрадлівыя наносныя глебы. 2.перан. Адлюстравацца, захавацца; запасці (у памяць, душу і пад.). А гэтая [падзея], і асабліва тое, як.. [Ларывончык] даваў гасцінца дзяўчынцы, адклалася ў памяці, як той адбітак, якога нічым не сатрэш. Сабаленка.
3. Перанесціся на больш позні час; адтэрмінавацца. А я яшчэ спадзяваўся: а можа, часам, адкладзецца [паездка]. Васілевіч.
@адклеены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адклеіць.
@адклеіцца, -клеіцца; зак. Аддзяліцца, адстаць (пра што-н. прыклеенае). Марка адклеілася.
@адклеіць, -клею, -клеіш, -клеіць; зак., што. Аддзяліўшы, зняць прыклеенае; адарваць, адляпіць. Адклеіць канверт.
@адклейванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адклейваць — адклеіць.
@адклейвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адклеіцца.
2.Зал. да адклейваць.
@адклейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адклеіць.
@адклеймаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адклеймаваць.
@адклеймаваць, -кляймую, -кляймуеш, -кляймуе; зак., каго-што. Паставіць кляймо на пэўных прадметах, групе прадметаў; заклеймаваць. Адклеймаваць лес. Адклеймаваць жывёлу на забой.
@аклёпванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адклёпваць — адкляпаць.
@адклёпвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адкляпацца.
2.Зал. да адклёпваць.
@адклёпка, -і, ДМ -пцы, ж. Тое, што і адклёпванне.
@адклёўваць, -ае. Незак. да адкляваць.
@адкліканне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адклікаць — адклікаць (у 2 знач.).
@адкліканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адклікаць.
@адклікацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адклікнуцца.
2.Зал. да адклікаць.
@адклікаць/1, -клічу, -клічаш, -кліча; зак., каго-што. 1. Паклікаўшы, прымусіць адысці куды-н.; адазваць. А калі выйшлі з зямлянкі, Жаўна адклікаў Лясніцкага ўбок. Шамякін.
2. Вярнуць назад, прапанаваўшы спыніць выкананне ранейшых абавязкаў. Адклікаць дэпутата. Адклікаць часці з фронту. □ Праз два гады Анціпава адклікалі ў горад на партыйную работу. Хадкевіч.
@адклікаць/2, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адклікаць.
@адклікнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. 1. Адказаць на чый-н. зварот, кліч; адазвацца, адгукнуцца. Затрашчала галлё — пранёсся водгук. Толькі пташкі адклікнуліся! Гартны.
// Падаць пра сябе вестку. Колькі ні пісалі, а ён [лётчык] не адклікнуўся. Дайліда.
// Прагучаць у адказ; адазвацца адгалоскам. Горы адклікнуліся рэхам. 2. Выявіць пэўным чынам свае адносіны да чаго-н. Горача адклікнуліся камуністы на ленінскі наказ. // Выказаць спачуванне, гатоўнасць садзейнічаць чаму-н.
3. Абудзіцца, выявіцца пад уплывам чаго-н. (пра ўспаміны, пачуцці). Чыё можа сэрца адклікнуцца песняй, Дастойнай тваёй маладосці пачэснай? Глебка. — Ой, што ты робіш! — сказала.. [дзяўчына], і ў маім сэрцы адклікнуўся яе звонкі, нейкі гуллівы голас. Марціновіч.
@адключаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адключыць.
@адключацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адключыцца.
2.Зал. да адключаць.
@адключаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адключыць.
@адключыцца, -ключуся, -ключышся, -ключыцца; зак. Перастаць дзейнічаць у выніку раз'яднання з агульнай сістэмай. Светафор аўтаматычна адключыўся. // перан. Пакінуць ранейшы занятак, адарвацца ад каго-, чаго-н.; супакоіцца. “Хочуць, каб я ў белых штоніках гуляў паміж кветак і кіпарысаў і да канца сваіх дзён быў курортнікам, каб адключыўся ад тае энергіі, якую мне дае жыццё”, — думаў Катаводаў. Грахоўскі.
@адключыць, -ключу, ключыш, -ключыць; зак., што. Спыніць дзеянне чаго-н., раз'яднаўшы яго з агульнай сістэмай; выключыць. Адключыць званок, тэлефон.
@адключэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адключаць — адключыць.
@адкляваць, -клюе; зак., каго-што. Клюючы, ад'есці, адарваць (пра рыбу). Адкляваць чарвяка.
@адкляйміць, -млю, -міш, -міць; зак., каго-што. Тое, што і адклеймаваць. На тым жа тыдні Тарэнта выклапатаў сабе лесу, а яшчэ цераз паўтара ці два тыдні прыехаў у Шапятоўку аб'ездчык і адкляйміў у лесе дваццаць дзве сасны. Галавач.
@адкляпаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкляпаць.
@адкляпаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. 1. Адбіць, аддзяліць прыкляпанае. Адкляпаць заклёпкі. 2. Накляпаць касу. [Высеўка:] — Вельмі ж любіў.. [Яўтух] касьбу. Можа, таму, што ў пракосе далёка ззаду пакідаў усіх, а можа, таму, што многія прасіліся, каб ён касу адкляпаў, — толькі касьбы чакаў, як вялікага свята. Бялевіч.
@адкол, -у, м. Дзеянне паводле дзеясл. адколваць— адкалоць (у 1, 2 знач.).
@адколаты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкалоць.
@адколвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адкалоцца.
2.Зал. да адколваць.
@адколваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкалоць.
@адкопванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкопваць — адкапаць.
@адкопвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адкапацца.
2.Зал. да адкопваць.
@адкопваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкапаць.
@адкорм, -у, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкормліваць — адкарміць.
@адкормачнік, -а, м. Адкормленая на забой жывёліна; кормнік.
@адкормачны, -ая, -ае. Прызначаны для адкорму. Адкормачны пункт.
@адкормленасць, -і, ж. Стан адкормленага; укормленасць. Ступень адкормленасці жывёлы.
@адкормлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкарміць.
@адкормліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкормліваць — адкарміць.
@адкормлівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адкарміцца.
2.Зал. да адкормліваць.
@адкормліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкарміць.
@адкос/11, -у, м. 1. Нахільная паверхня гары, узгорка і пад.; адхон. Трыма крокамі .. [Пархвен] перайшоў схілісты адкос, лёг на зямлю і прыгледзеўся. Чорны.
// Бакавая пакатая паверхня дарожнага палатна, насыпу і пад. Берагавы адкос. □ На адкосах дарог густа цвіце блакітны падарожнік. Брыль. [Тры чалавечыя фігуры] падняліся з выемкі, успаўзлі па адкосе на палатно.. і доўга пазіралі ў той бок, дзе за тэлеграфным слупам стаяў з карабінам у руках Грышка. Чарот. Раслі масты, высокія адкосы, і рэйкі струнамі віліся ўдаль. Машара.
2.Спец. Нахільная паверхня, якая ідзе пад вуглом; старана чаго-н. (якога-н. будынка, збудавання).
@адкос/22, -у, м. Адработ касьбой за паслугу, пазыку і пад. Ніякі калгас не будзе пазычаць збожжа ў другім калгасе на аджон ці на адкос. Лужанін.
@адкосны, -ая, -ае. Спец. Які зроблены або які ідзе нахільна, наўскос. Адкосная падпорка.
@адкоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкаваць.
@адкочаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкаціць.
@адкочванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкочваць — адкаціць.
@адкочвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адкаціцца.
2.Зал. да адкочваць.
@адкочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкаціць.
@адкошаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкасіць.
@адкошванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адкошваць — адкасіць (у 1, 2 знач.).
@адкошвацца, -аецца; незак. Зал. да адкошваць.
@адкошваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкасіць (у 1, 2 знач.).
@адкрадванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкрадваць — адкрасці.
@адкрадваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкрасці.
@адкрадзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкрасці.
@адкрасаваць, -суе; зак. 1. Скончыць красаваць, адцвісці. Прасёлак віўся між жытнёвых палеткаў, і прыемна было ісці ім, калі паабапал кланялася і ціха шапацела кранутае подыхам ветрыку калоссе, якое толькі што адкрасавала і налівалася цяпер. Хадкевіч.
2.перан. Страціць прыгажосць, свежасць, паблякнуць. Адкрасавала дзяўчына дачасу.
@адкрасоўваць, -ае. Незак. да адкрасаваць.
@адкрасці, -краду, -крадзеш, -крадзе; зак., каго-што. Украсці тое, што было забрана, адабрана. Позна ўночы вярнуўся Максім, прывёз трохі сена. Проста сказаць, адкраў у палякаў. Колас.
// Украсці. І Лявону Шулю раптам робіцца сорамна і ніякавата, што ён адкраў улоў, адкраў не ў каго-небудзь, а ў свайго пляменніка. Сачанка.
@адкроены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкроіць.
@адкроіць, -крою, -кроіш, -кроіць; зак., што, чаго. Адрэзаць ад цэлага ці вялікага кавалка (часцей пра хлеб). А гаспадыня, увесь час шчабечучы, проста не даючы гасцям уставіць і паўслова, як ні спяшалася, а паспела толькі адкроіць ад доўгай белай булкі дзве і яшчэ дзве лустачкі. Брыль.
// перан. Сказаць што-н. рэзкае, грубае. І тут жа сказ адкроіў мудры На гэты конт Лямец Аўген. Колас.
@адкройвацца, -аецца; незак. Зал. да адкройваць.
@адкройваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкроіць.
@адкружыцца, -кружыцца; зак. Перастаць кружыцца. Адкружылася і асела ўзнятае ветрам смецце. Лужанін.
@адкружыць, -кружу, -кружыш, -кружыць; зак. Прабыць нейкі час кружачы. У сяброў па школе даўні звычай — На кірмаш сысціся, Пагуляць... І на каруселі маляўнічай Разам адкружыць хвілінак пяць. Куляшоў.
@адкруціцца, -кручуся, -круцішся, -круціцца; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскруціўшыся, аддзяліцца. Вось адзін сноп .. стаў разлазіцца, аб'язджаць, пэўна перавясла было нямоцнае ці адкруцілася. Мележ.
// Адшрубавацца. Шруба адкруцілася. 2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павярнуўшыся, адкрыцца. Кран адкруціўся. 3. (1 і 2 ас. не ўжыв. ).Зламацца, адарвацца ад пакручвання ў розныя бакі; перакруціцца. Спелая макаўка лёгка адкруцілася. 4. Кончыць круціцца, адкружыцца. Адкруціліся пары ў вальсе. 5.Разм. Ухіліцца, вызваліцца ад чаго-н. з дапамогай выдумак, хітрыкаў; пазбегнуць ча- го-н. Пасля таго, як.. [факір] зразумеў, што адкруціцца ніяк не выпадзе, ён шмат што нам расказаў. Мікуліч.
@адкруціць, -кручу, -круціш, -круціць; зак., што. 1. Круцячы ў адваротны бок, раскручваючы, аддзяліць. Адкруціць дрот ад слупа. // Круцячы назад па разьбе, зняць; адшрубаваць. Адкруціць гайку. 2. Павярнуўшы ўбок, адкрыць. Адкруціць кран. 3. Круцячы, адарваць. Уладзік распрануўся, адкруціў з вянка цыбулі адну галоўку, набраў конаўкай вады, потым адрэзаў скібку хлеба і сеў за стол. Грамовіч.
4. Раскручваючы, разгарнуць, раскрыць. [Несцер:] — Адкруціла, разгарнула [жанчына] паперку ды як закрычыць і—у непрытомнасць. Кулакоўскі.
5. Прапрацаваць пэўны час, круцячы што-н.
◊ Адкруціць галаву — бязлітасна пакараць; расправіцца (у сэнсе пагрозы). Адкруціць вушы — не вельмі строга пакараць, накруціўшы вушы.
@адкручаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкруціць.
@адкручванне, -я н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкручваць—адкруціць.
@адкручвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адкруціцца.
2.Зал. да адкручваць.
@адкручваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкруціць (у 1—4 знач.).
@адкрывальнік, -а, м. Чалавек, які адкрыў, адкрывае што-н. першы, упершыню. — Дык ёсць жа і рабочыя, што робяць адкрыцці,— не вытрымлівае Веньямін. — Напрыклад, Паўзуноў. Ён жа інжынерам не быў. [Мудрык:] — Якраз наадварот. Па духу ён адкрывальнік. Няважна, што не ведаў тэорыі. Навуменка.
@адкрыванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкрываць — адкрыць.
@адкрывацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адкрыцца.
2.Зал. да адкрываць.
@адкрываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкрыць.
@адкрытасць, -і, ж. Шчырасць, праўдзівасць, даверлівасць. За бабчыну адкрытасць і шчырасць Аўгіня ад радаснай весці не магла стрымацца, каб не адказаць тым жа. Колас. Галене.. [доктар] здаўся цікавым і сімпатычным за гэтую сваю адкрытасць. Чорны.
@адкрытка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Паштовая картка для адкрытага пісьма; паштоўка.
// Фатаграфічная картка такога ж памеру.
@адкрыты, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адкрыць. Свет Новы, адкрыты Калумбам, Завецца ўжо светам старым, Са дня, калі стрэл з “Аўроры” Пачуўся краінам усім. Куляшоў.
2.у знач. прым. Нічым не адгароджаны, не заслонены, свабодны для агляду. Адкрытая мясцовасць. Адкрыты бераг. Адкрытая пазіцыя. // Нікім не абаронены, даступны для ворага. Адкрыты фланг. 3.у знач. прым. Нічым не прыкрыты, аголены. Хадзіць з адкрытай галавой. Смажыць на адкрытым агні. Адкрытая рана. Адкрыты пералом. // Без покрыву зверху, з бакоў. Адкрытая машына. Адкрытая сцэна. // З вялікім выразам. Адкрытае плацце. Адкрытыя туфлі. // Не падземны; з агаленнем пласта. Адкрыты спосаб здабычы каменнага вугалю. 4.у знач. прым. Тое, што і разгорнуты (у 4 знач.). Адкрытая кніга. □ Важаты паглядзеў на адкрыты лісток настольнага календара. Якімовіч.
5.у знач. прым. Пазбаўлены скрытнасці, шчыры. Загарэлы, абветраны твар капітана быў адкрыты, просты, выклікаў прыхільнасць сваімі правільнымі прыгожымі рысамі. Краўчанка. [Дзед] усміхаецца шчыраю, адкрытаю ўсмешкаю. Грахоўскі.
// Не замаскіраваны, не тайны, яўны. Гэта быў першы выпадак адкрытай сутычкі Карызны з Зеленюком. Зарэцкі. Да Данусінай маці я адчуваў пашану: адкрытых ворагаў я паважаў. Карпюк.
// Такі, які адбываецца пры людзях. Адкрытая размова. 6.у знач. прым. Даступны для ўсіх. Адкрыты партыйны сход. Адкрыты канцэрт. Адкрыты конкурс. ○ Адкрытае галасаваннегл. галасаванне. Адкрытае морагл. мора. Адкрытае пісьмогл. пісьмо. Адкрытае пытаннегл. пытанне. Адкрыты рахунакгл. рахунак. Адкрыты складгл. склад. Адкрыты ўрокгл. урок.
◊ Абвясціць адкрытымшто гл. абвясціць (у 2 знач.). Адкрытая душагл. душа. Адкрыты лобгл. лоб. Адкрыты светгл. свет. Дзень адкрытых дзвярэйгл. дзень. З адкрытай душойгл. душа. З адкрытым сэрцамгл. сэрца. Над адкрытым небамгл. неба.
@адкрыцца, -крыюся, -крыешся, -крыецца; зак. 1. Аказацца адкрытым, адчыніцца. Пакой адкрыўся. // Рассунуцца, расхінуцца або падняцца ўверх. Згасла святло, і адкрылася заслона. Карпюк. Шлагбаум адкрыўся, і з-за насыпу вынырнула фурманка, аблепленая салдатамі, за ёй другая, трэцяя, чацвёртая. Дамашэвіч.
// перан. Стаць даступным, магчымым для каго-н. Так адкрыліся перад Янкам дзверы ў бібліятэку пана Сігізмунда Чаховіча. С.Александровіч. Каб справаю і славай парадніцца У гэты дзень братэрства і надзей, Не толькі што адкрылася граніца — Там сэрцы ўсе адкрыліся ў людзей. Панчанка.
2. Паказацца, паўстаць перад вачамі. Нёман адкрыўся хлопцам урачыста ціхі, велічны. Брыль. [Аня і Саша] ўз'ехалі на ўзгорак, і позірку адкрылася ўся іх вёска ў зеляніне садоў. Шамякін. Разабралі рыштаванні, і.. [дом] адкрыўся людзям, радуючы вочы сваім, хараством, сваёй чысцінёй, сваёй маладосцю. Мележ.
3.перан. Стаць зразумелым каму-н. [Леанід Аляксеевіч:] — Сёння мы ўзняліся ўжо на такую вышыню, з якой ва ўсёй велічы адкрыліся перад намі ясныя далягляды нашай будучыні, імя якой — камунізм. Якімовіч. Мне зноў адкрылася, маю душу па-свойму ўразіла непаўторная беларуская прыгожасць, абаяльная сіла паэзіі — народнай і таму вялікай. Брыль. Для мяне адкрыўся свет мастацтва, а праз яго — шырокае эмацыянальнае пазнанне жыцця. Сяргейчык.
// Стаць відным, даступным. Хто дакранаўся кнігі той З адкрытай, шчыраю душой.., Таму адкрыўся на зямлі Да камунізма шлях жыццёвы. Танк.
4. Расказаць пра сябе адкрыта, шчыра; прызнацца ў чым-н. Толькі не было чалавека, якому Іван мог бы адкрыцца, з кім мог бы раздзяліць сваю тугу, свае дакоры сумлення. Новікаў. Пасля Памыйка адкрыўся Рыгору, што ён з'яўляецца карэспандэнтам некалькіх сталічных і правінцыяльных газет. Гартны. Мне цяжка было ведаць, што не да канца я магу перад табою адкрыцца. Скрыган.
5. Пачаць сваё існаванне, дзейнасць (пра ўстанову, прадпрыемства і пад.). Школа адкрылася. // Пачацца. Адкрылася падпіска на газеты. Адкрыўся тэатральны сезон. Адкрылася выстаўка. □ [Андрэй:] — Жонка да дня нараджэння купіла мне ў падарунак стрэльбу. Вісіць на сцяне, чакае, калі адкрыецца сезон на качак. Шахавец.
6. Перастаць зажываць, гаіцца; прарваць (пра рану). Адкрылася старая рана, і трэба было зноў рабіць аперацыю — вымаць асколкі. Васілевіч.
◊ Вочы адкрылісяў каго гл. вока.
@адкрыццё, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкрыць.
2. Тое, што выяўлена, стала вядомым у выніку даследаванняў, пошукаў і пад. Навуковае адкрыццё. Найвялікшым дасягненнем навукі з'яўляецца адкрыццё атамнай энергіі. // Тое, што неспадзявана для каго-н. устаноўлена, выяўлена, пазнана. Для Валі было адкрыццём, што Леанід піша вершы. Шахавец. І раптам зусім нечакана адкрыццё: майстар дакументаў побач — Іван Харытонавіч. Новікаў.
@адкрыць, -крыю, -крыеш, -крые; зак., каго-што. 1. Тое, што і адчыніць. Адкрыць акно. Адкрыць шафу. □ Міхась адкрыў сундук і хутка знайшоў там, на дне, хімічны карандаш. Якімовіч.
// Распячатаць, разарваць. Хвіліну.. [Маша] паглядала на канверт, не адважваючыся адкрыць, затым хутка разарвала яго і, нічога не гаворачы, упілася вачыма ў пісьмо. Мележ.
// Адаткнуць што-н., адкаркаваць. Адкрыць бутэльку. // Пакруціўшы, павярнуўшы кран, клапан і пад. пусціць у дзеянне што-н. Адкрыць ваду. Адкрыць газ. // Расплюшчыць (пра вочы). — Што такое? Якое данясенне? — раптоўна адкрыў вочы Перапечкін і паспрабаваў падняць галаву. М.Ткачоў.
// Агаліць, зняўшы што-н. зверху. Стала горача, і Іван адкрыў галаву. Чарнышэвіч.
2. Даць шырокія магчымасці для развіцця чаго-н. Ты [партыя] у людзі нас вывела, родная, Нам адкрыла прасторы жыцця. Непачаловіч.
3. Арганізаваць, стварыць што-н. і абвясціць пра пачатак дзейнасці яго. Адкрыць завод. Адкрыць яслі. 4. Паслужыць пачаткам чаго-н.; пачаць што-н. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя адкрыла новую эру ў гісторыі чалавецтва. Адкрыць тэатральны сезон. 5. Абвясціць пра пачатак пасяджэння, вечара і пад. Адкрыць сход. □ Усе з нецярплівасцю чакалі, калі дырэктар школы адкрые вечар і раскажа аб жыцці дзеда Ягора. Скрыпка.
6. Заўважыць, знайсці ў выніку экспедыцыі або навуковага даследавання нешта зусім новае або даўно забытае. Пры дапамозе мікраскопа былі адкрыты мікраарганізмы. □ Калі заўважыў Архімед Між з'яў цікавую прыкмету, Яе ён вывучыў як след — Адкрыў закон, вядомы свету. Непачаловіч. Калумб, караблі правёўшы Праз акіян свае, Адкрыў Амерыку, — Новым Назваўшы светам яе. Куляшоў.
// Выявіць наяўнасць, існаванне чаго-н. шляхам даследавання. Адкрыць радовішча алмазаў. □ [Дзянісаў:] — Палёт на Месяц — гэта выдатна! Ён дапаможа нашай навуцы адкрыць многа новага, пашырыць яе гарызонты. Гамолка.
7. Зрабіць вядомым тое, што доўгі час скрывалася, утойвалася, было невядомым; раскрыць. Адкрыць сакрэт. □ Адкрыла маці дачцэ сваю тайну, праўду аб тым, хто яе бацька. Колас. Вялікія справы, роўныя чалавечаму лёсу, кранулі.. [Марыну] і адкрылі перад яе маладой душой свае таямніцы. Чорны.
8. Заўважыць у кім-, чым-н. невядомыя да гэтага здольнасці, якасці. [Аркадзь:] — А я, брат, пад старасць раптам “адкрыў” у сабе талент. Васілевіч. Г.А.Ціхаў адкрыў здольнасць папараці выпраменьваць інфрачырвоныя прамені. Матрунёнак.
○ Адкрыць агонь — ваенная каманда пачаць страляць. Адкрыць лік — а) у спорце — атрымаць першае ачко ў сваю карысць; б) дамагчыся першага баявога трафея. Адкрыць рахунак — а) пра ўкладчыка: зрабіць уклад у банк; б) пра банк: пачаць выдаваць грошы па рахунку.
◊ Адкрыць Амерыку — сказаць, аб'явіць тое, што даўно вядома. Адкрыць вочыкаму — дапамагчы каму-н. убачыць, уразумець праўду пра каго-н., паказаць сутнасць каго-, чаго-н. Адкрыць дзверыкуды — даць свабодны доступ. Адкрыць (раскрыць) душу (сэрца) — шчыра расказаць пра свае думкі, пачуцці каму-н. Адкрыць рот — пачаць гаварыць; выказвацца. Адкрыць свет — зрабіць чыё-н. жыццё радасным, шчаслівым. Адкрыць сэрца — прызнацца ў каханні.
@адкрычацца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. Крычучы, выказаць што-н.; выкрычацца. Шыбянкоў адкрычаўся і сеў на месца. Зарэцкі.
@адкрычаць, -чу, -чыш, -чыць; зак. 1.што. Крычучы, выказаць што-н. Як толькі.. [маці] адкрычала сваё і выйшла ў кухню, хлопцы, вядома, пачалі патроху штурхацца і хіхікаць. Брыль. 2. Перастаць крычаць, спыніць крык. Салаўі адпелі, зязюлі адкувалі, Адкрычаў сіваграк і ўдод. Куляшоў.
// Спевам, крыкам абвясціць што-н. Пеўні поўнач адкрычалі — Позні час. Колас.
@адкрышвацца, -аецца. Незак. да адкрышыцца.
@адкрышыцца, -крышыцца; зак. Адламацца, адпасці кавалачкамі, драбкамі ад чаго-н. крохкага, цвёрдага.
/ у перан. ужыв. [Суздалеў:] — Вячэрняя зорка не вытрымала, і ад яе адкрышыліся маленькія кавалачкі. Чыгрынаў.
@адкрэслены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкрэсліць.
@адкрэслівацца, -аецца; незак. Зал. да адкрэсліваць.
@адкрэсліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкрэсліць.
@адкрэсліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што. Аддзяліць або выдзеліць рыскай. Берсан чырвоным алоўкам адкрэсліў на яшчэ вільготным аркушы газеты тэкст, набраны больш буйным шрыфтам. Мехаў.
@адкуваць, -куе; зак., што і без дап. Тое, што і адкукаваць.(у 1 знач.). І здаецца, Зязюля даўно адкувала, І не чутна За вокнамі Звону вясны. Грахоўскі.
@адкукаваць, -кукую, -кукуеш, -кукуе; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Кончыць, перастаць кукаваць. Сарочы лес паціху шумеў, на нешта скардзіўся, навяваючы смутак. Зязюлі тут ужо адкукавалі, адлапаталі крыллямі. Няхай.
2.перан. Разм. Адбыць нейкі час у цяжкіх умовах. [Змітрук:] — У каталажцы дзесяць дзён адкукаваў і зноў іду да таго самага чорта. Брыль.
@адкуль, прысл. 1.пытальнае. З якога месца? — Адкуль самі будзеце, дзядуля? — запытаўся я. Скрыган. Баян замоўк. Да баяніста Падходзіць дзед. — Скажы, браток, Адкуль ты? Дзе твой край-куток? Колас. Выраз яўнага здзіўлення мільгануў на тварах: што гэта за чалавек, адкуль з'явіўся ён у такую пару... Лынькоў.
// З якой крыніцы? ад каго? — Эдэм! Эдэм!.. — смяялася яна. — Адкуль бярэш ты гэтакія словы! З.Астапенка. — Адкуль у цябе гэтулькі дабра? — пытаецца багаты брат у беднага. Якімовіч.
// Ужываецца ў клічна-пытальных сказах пры выказванні нязгоды, адмаўлення чаго-н. [Суседка:] — А я казала свайму: не сей у панядзелак. Пільнуйся старога Юстыня! Не паслухаў. Ну і вырас лянок... Толькі адна кудзеля і будзе. Адкуль той кужаль! Чарнышэвіч.
2.адноснае. Ужываецца як злучальнае слова: а) для падпарадкавання даданых сказаў месца (часта ў адпаведнасці з суадноснымі словамі “там”, “туды”, “адтуль” у галоўным сказе). Крамарэвіч ускінуў руку, і граната разарвалася там, адкуль крычалі. Чорны. Маша хітра ўсміхнулася і глянула туды, адкуль усё мацней і мацней даносіўся стукат матацыкла. Кулакоўскі. [Лабановіч:] — Унь там Мікуцічы, а вось дарога на станцыю. Ідзіце, адкуль прыйшлі. Колас; б) для падпарадкавання даданых азначальных сказаў (часта ў адпаведнасці з суадносным словам “той” у галоўным сказе). Дзед прытаіўся за дубам і стаў углядацца ў той бок, адкуль даносілася.. шорганне ног невядомага чалавека. Колас. Мы з бацькам стаім і глядзім у той бок, адкуль да нас ідзе па лугавой дарозе чалавек. Брыль. Каця.. згладжвае крайкі зляжалае зямлі, адкуль толькі што выняла мадэлі. Скрыган; в) для падпарадкавання даданых дапаўняльных сказаў. [Дзед Бадыль:] Пакутуем, чалавеча. Проста гінем і не ведаем, адкуль паратунку чакаць. Крапіва. Адкуль у старой бяруцца сілы, цярплівасць, прывет— ніхто з нас не дзівіцца. Брыль.
◊ Адкуль (толькі) ногі ўзялісягл. нага.
@адкуль-небудзь, прысл. З якога-н. месца.
// З якой-н. крыніцы.
@адкупіцца, -куплюся, -купішся, -купіцца; зак. Заплаціўшы грошы, вызваліцца ад якой-н. залежнасці, ад якіх-н. абавязкаў; выкупіць сябе. Дзед.. мог бы адкупіцца ад паноў на вольніцу, ды, на жаль, не адкупіўся. Гарэцкі. Усцім узяў у мяне з рук пляшку, пагляд яе на сонцы і сказаў: — Дык што ты, гэтым квасам адкупіцца хочаш? Сабаленка.
/ Пра вясельны звычай, калі затрымліваюць маладых, патрабуючы выкупу.
@адкупіць, -куплю, -купіш, -купіць; зак.,каго-што. 1. Атрымаць права на што-н., заплаціўшы грошы; купіць. [Дзед:] — А пасля адкупілі ў пана лес купцы, высеклі, а бацькінашыя зямлю адкупілі і поле зрабілі. Галавач. Вось паслы і кажуць: — Хоча цар Адкупіць тваёй жалейкі чар. Танк.
// Узяць на водкуп; заарандаваць. Адкупіць рыбалоўныя промыслы на год. 2.Разм. Купіўшы што-н., аддаць у замен чаго-н. сапсаванага, згубленага і пад. Адкупіць бібліятэцы згубленую кніжку.
@адкуплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкупіць.
@адкупляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да адкупіцца.
2.Зал. да адкупляць.
@адкупляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адкупіць.
@адкупны, -ая, -ое.
1.Гіст. Які мае адносіны да водкупу. Адкупныя грошы. 2.у знач. наз.адкупное, -ога, н. Разм. Тое, што і барыш (у 1 знач.). — Значыцца, павінен адкупное ставіць? — Сачыўка пераводзіў усё на жарт, але Антон заўважыў, што той пачынае злаваць. Савіцкі.
@адкупшчык, -а, м. Гіст. Той, хто набыў права на які-н. від дзяржаўных даходаў, падаткаў.
@адкусванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкусваць — адкусіць.
@адкусвацца, -аецца; незак. Зал. да адкусваць.
@адкусваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкусіць.
@адкусіць, -кушу, -кусіш, -кусіць; зак., што і чаго. Кусаючы, аддзяліць частку ад цэлага. Пасля кожнай чаркі Антаніна Міхайлаўна брала хлеб, і, перш чым адкусіць, падносіла яго да носа і нюхала, а потым ужо клала ў рот і закусвала. Колас.
// Адцяць шчыпцамі, кусачкамі. Адкусіць кавалак дроту.
@адкушаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкусіць.
@адлавіць, -лаўлю, -ловіш, -ловіць; зак. 1. Злавіць, вылавіць нейкую частку каго-н. У 1939 годзе адлавілі для фермы двух, а ў 1940 годзе шэсць лісянят. В.Вольскі.
2. Скончыць лавіць, перастаць займацца лоўляй каго-н.
@адлажыць, -лажу, -ложыш, -ложыць; зак., што. Тое, што і адкласці (у 1 знач.).
@адлакіраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адлакіраваць.
@адлакіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Пакрыць лакам; зрабіць лакіроўку чаго-н.
@адламаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адламаць.
@адламацца, -ломіцца; зак. Зламаўшыся, аддзяліцца, адпасці. Ад сасны адламалася вялікая галіна. Шамякін.
@адламаць, -ламлю, -ломіш, -ломіць; зак., што і чаго. Зламаўшы, аддзяліць частку ад цэлага. Васіль нахіліўся.. і адламаў галінку з вясёлымі кучаравымі коцікамі. Шамякін.
// Аддзяліць без нажа кавалак чаго-н. [Алесь] адламаў хлеба, узяў гурок і са смакам закусіў. Чарнышэвіч.
// Адбіць, адкрышыць. Адламаць кавалак пароды.
@адлега, -і, ДМ -лезе; Р мн. -лег; ж. Абл. Адліга. І зімы ў хлюпаце адлег Каля жалезнай пройдуць брамы. Хадыка.
@адлегласць, -і, ж. 1. Прамежак паміж двума прадметамі. За дзедам на некаторай адлегласці пайшлі і яго сыны. Колас.
// Адрэзак шляху пэўнай велічыні, працягласці. За мінуту штучны спадарожнік праходзіць велізарную адлегласць. □ Дзімін, відаць, хваляваўся, бо рукі ў яго былі закладзены за спіну і мераў ён адлегласць — крокаў дзесяць туды, крокаў дзесяць назад — таропка, нецярпліва. Карпаў.
// Прамежак у часе. Адлегласць доўгую да перамогі Гадамі давялося вымяраць. Аўрамчык.
2. Больш-менш аддаленае месца; далечыня. Перадача электрычнай энергіі на далёкія адлегласці. ◊ Трымаць на адлегласцігл. трымаць.
@адлеглы, -ая, -ае. Аддалены (у прасторы, часе, паводле ступені развіцця).
@адлегчы, -ляжа; -лягуць; пр. адлёг, -легла і -лягла, -лягло; зак. 1. (звычайна са словамі “сэрца”, “ад сэрца”, “на сэрцы”). Перастаць адчувацца, знікнуць, супакоіцца; паслабіцца. (пра трывогу, хваляванне, боль і пад.). І трывога ад сэрцаў Тады адлягла, Як з ракі па канаве Вада загула. Куляшоў. Сэрца не камень, адляжа. Прыказка.
// безас. Адчуць палёгку, супакой. Ларыса супакоілася, на сэрцы ў яе адлягло. Кулакоўскі.
2. Спасці, паменшаць (пра мароз, холад). Мароз адлёг, і нават зрэдку пакапвала са стрэх. Чарнышэвіч.
/ у безас. ужыв. Пад раніцу як быццам адлягло.
@адлежацца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак. Лежачы, аднавіць сілы (пасля хваробы, стомы і пад.); ачуняць, акрыяць. [Аржанец:] — Нічога, Максіме. Адлежышся там недзе, як у роднай маці, а потым ужо не па версе, не ноччу, а нізам па вольнай старонцы, у светлым вагоне прыедзеш. Брыль.
@адлежаць, -жу, -жыш, -жыць; зак. 1.што. Доўга або ў нязручнай паставе лежачы, выклікаць зняменне, ацёк якой-н. часткі цела. Адлежаць нагу. 2.без дап. Хварэючы, праляжаць пэўны час у пасцелі.
◊ Месца (вугла і пад.) не адлежыць — ляжаннем шкоды не зробіць (як дазвол прылегчы, паляжаць, паначаваць).
@адлежвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адлежацца.
2.перан. Ухіляцца ад якой-н. працы, абавязку.
@адлежваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адлежаць.
◊ Адлежваць бакі — гультаяваць, пазбягаць працы.
@адлежка, -і, ДМ -жцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлежацца.
@адлежны, -ая, -ае. Абл. Адліжны. Чорныя вежы.. вырысоўваліся на змрочным адлежным небе. Чорны.
@адлезці, -зу, -зеш, -зе; зак. Разм. Перастаць чапляцца, адчапіцца. [Малодка:] — Ах ты, рагатун пракляты! Адлезь, табе кажу, а то, брат, поўху зловіш. Гарэцкі.
@адлеплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адляпіць.
@адлеплівацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адляпіцца.
2.Зал. да адлепліваць.
@адлепліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адляпіць.
@адлетаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. Прабыць, перажыць лета. Алешына ўжо, канешне, адлетавала, і, гледзячы на яе, сапраўды думалася пра познюю восень. Кулакоўскі.
@адлёт, -у, М -лёце, м. Дзеянне паводле дзеясл. адлятаць — адляцець (у 2 знач.).
@адлётаць, -аю, -аеш, -ае; зак. 1. Скончыць лётаць. Адлёталі ў паветры апошнія пушыстыя сняжынкі. Кірэйчык.
2.Разм. Пралётаць пэўны час. Адлётаць тры гады.
@адлётны, -ая, -ае. Які адлятае на новае месца; пералётны. Усё было і адышло, і вось пад нагамі ўжо шастае апалы, асенні ліст, а над галавой, дзесьці высока ў небе, чуваць трубныя крыкі адлётных жураўлёў. Краўчанка.
@адліванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адліваць — адліць (у 1—4 знач.); адліўка.
@адліваны, -ая, -ае. Выраблены ліццём; літы, адліты. Адліваныя кулі. Адліваныя дэталі.
@адлівацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адліцца.
2. Тое, што і адліваць (у 2 знач.). Ужо здалёку відаць вежы цэркваў і касцёлаў, якія золатам у небе адліваюцца. Бядуля.
3.Зал. да адліваць (у 1 знач.).
@адліваць, -аю, -аеш, -ае; незак. 1.Незак. да адліць (у 1—4 знач.).
2.чым. Даваць водбліск, водсвет; пералівацца колерамі. Вада дрыжала пад ветрам, адлівала ад месяца срэбрам. Чорны.
// Моцна свяціцца колерам таго матэрыялу, з якога зроблены, якім пакрыты прадмет. Яркай зелянінай адлівалі палі кукурузы. Шашкоў.
// Даваць адценне новага колеру. Шыбы вагонаў у цемры адлівалі цёмна-сіняй мутнай марской гладдзю. Барашка. Плечы і крылы.. [пеўня] адлівалі золатам, .. на нагах красаваліся шпоры. Крапіва.
@адліга, -і, ДМ -лізе; Р мн. -ліг; ж. Пацяпленне пасля марозу зімой, з павышэннем тэмпературы вышэй нуля. З раніцы павеяў заходні вецер, нагнаў хмар і прынёс адлігу. Чарнышэвіч. Адліга. Капае са стрэх, І вецер дзьме вільготны з поўдня, Счарнеў і асядае снег. Грахоўскі.
@адліжваць, -ае. Незак. да адліжыць.
@адліжны, -ая, -ае. Які з'яўляецца ў выніку адлігі, звязаны з адлігай. [Красана] непакоіла, каб не хлынула адліжная вада на падрыхтаваную пляцоўку. Стаховіч. Заходні вецер даносіў той няўлоўны своеасаблівы пах снегу, які адчуваецца ў адліжныя дні. Шамякін.
@адліжыць, -жыць; безас., зак. Стаць адліжным (пра цёплае з раставаннем снегу надвор'е). Калі адліжыла і засвяціла сонца, я выняў з акенца салому, каб усім у хляве стала лепш. Брыль.
@адлік, -у, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлічыць.
@адлінеены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адлінеіць.
@адлінеіць, -лінею, -лінеіш, -лінеіць; зак., што. Аддзяліць лініяй (лініямі). Адлінеіць палі ў сшытку.
@адлінейвацца, -аецца; незак. Зал. да адлінейваць.
@адлінейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адлінеіць.
@адлінуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Аднакр. да адліць (у 1, 2 знач.).
@адліняць, -яе; зак. Скончыць ліняць; выйсці з перыяду лінькі.
@адліпаць, -ае. Незак. да адліпнуць.
@адліпнуць, -не; пр. адліп, -ла; зак. Адстаць, адляпіцца.
@адлітаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр ад адлітаваць.
@адлітавацца, -туецца; зак. Тое, што і адпаяцца.
@адлітаваць, -тую, -туеш, -туе; зак., што. Тое, што і адпаяць.
@адлітоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлітоўваць — адлітаваць.
@адлітоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адлітавацца.
@адлітоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адлітаваць.
@адліты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адліць.
@адліў, -ліву, м. 1.Дзеянне паводле дзеясл. адліваць — адліць (у 2 знач.).
2. Перыядычнае паніжэнне ўзроўню вады ў адкрытым моры. За суткі на моры бывае два прылівы і два адлівы. // перан. Спад У развіцці чаго-н.; убыванне чаго-н. Пестрак раскрывае ў рамане ўсю складанасць рэвалюцыйна-вызваленчага руху, паказвае яго прылівы і адлівы. Хромчанка. Шумеў натоўп, як марскі прыбой, чутны прылівы і адлівы людскога гоману. Гурскі.
3. Блік, водсвет на паверхні чаго-н.; дадатковае адценне, якое адсвечваецца на фоне асноўнага колеру. На галінках тонкіх дрэмлюць зяблікі І палаюць жарам снегіры, Паглядзіш — здаецца, гэта яблыкі Бліскаюць адлівамі зары. Смагаровіч. Андрэй распрануўся і сеў на лаву, прыгладзіўшы рукою цёмна-русыя валасы з залацістым адлівам. Пестрак.
@адліўка, -і, ДМ -ліўцы; ж. 1.Дзеянне паводле дзеясл. адліваць — адліць (у 4 знач.); тое, што і ліццё (у 1 знач.).
2.Спец. Вырабы, атрыманыя з дапамогай ліцця; тое, што і ліццё (у 2 знач.). Дабраякасная адліўка. □ Апока скаланулася, затрэслася як у ліхаманцы, адліўка паслухмяна адстала ад фармовачнай зямлі і знікла ў люку. Карпаў.
@адліўны, -ая, -ое. Прызначаны для адліву, сцёку чаго-н. Адліўныя трубы.
@адліўшчык, -а, м. Рабочы, спецыяліст са адліўцы рэчаў, дэталей.
@адліўшчыца, -ы, ж. Жан. да адліўшчык.
@адліцца, адальецца і адліецца; зак. 1. Быць зробленым з дапамогай ліцця.
2. Тое, што і адліць (у 2 знач.).
◊ Адальюццакаму чыеслёзыгл. сляза.
@адліць, адалью, адальеш, адалье; адальём, адальяце і адлію, адліеш, адліе; адліём, адліяце; заг. адлі; зак. 1.чаго. Выліць частку вадкасці з якой-н. пасудзіны. Адліць вады з вядра. 2. Адхлынуць, сцячы з якой-н. часткі цела (пра кроў). Кроў адліла ад твару. 3.каго. Разм. Абліўшы (абліваючы) вадой, прывесці каго-н. да прытомнасці. Сыны адлілі бацьку халоднай вадой і пад вечар павезлі ў горад у бальніцу. Галавач.
4.што. Вырабіць ліццём; выліць. Адліць балванку. / у перан. ужыв. Каса, і сякера, і цэп малацьбітны Магутную волатаў сілу далі: Марозы і спёкі далі гарт нязбытны — Мне песню, як звон, як пярун, адлілі. Купала.
5. Скончыць ліць. Адснавалі прадвеснік хмары, Адлілі праліўныя дажджы. Гурло.
@адлічаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адлічыць.
@адлічванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлічваць — адлічыць.
@адлічвацца, -аецца; незак. Зал. да адлічваць.
@адлічваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адлічыць.
@адлічыць, -лічу, -лічыш, -лічыць; зак., што. 1. Налічыўшы, аддзяліць пэўную колькасць чаго-п. Адлічыць сто рублёў. 2. Лічачы ад умоўнай адзнакі, паказаць, назваць колькасць чаго-н. Гадзіннік адлічыў дванаццаць. 3. Вылічыць, утрымаць з якой-н. сумы. Адлічыць з зарплаты за прагул. 4. Выключыць з ліку членаў якой-н. арганізацыі, групы, з ліку навучэнцаў якой-н. навучальнай установы і пад; вызваліць ад пасады, звольніць. Са знішчальнага батальёна нас адлічылі як непаўналетніх. Навуменка.
@адлічэнне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлічыць.
2.звычайна мн. (адлічэнні, -яў). Адлічаная сума. Адлічэнні ад абароту. Адлічэнні ў непадзельны фонд.
@адложысты, -ая, -ае. Адхонны, пакаты; некруты. Па сцежцы на нізкім адложыстым беразе ішлі двое. Самуйлёнак.
@адломак, -мка, м. 1. Адламаны кавалак; чаго-н.; абломак. Адломак касы. □ Невядома, з якіх часоў стаялі над імі [палоскамі вады] засохшыя адломкі старых спарахнелых алешын, як свечкі, і маркотна глядзелі ў неба. Колас.
2.перан. Рэшткі таго, што раней існавала. Чырвонай Арміі Адважныя атрады Далёка кінулі Адломкі белых зграй. Лявонны.
@адломвацца, -аецца. Незак. да адламацца.
@адломваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. даадламаць.
@адломлены, -ая, -ае. Тое, што і адламаны.
@адломліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адломліваць-адламаць.
@адломлівацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адламацца.
2.Зал. да адломліваць.
@адломліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. даадламаць.
@адлоў, -лову, лі. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адлоўліваць-адлавіць (у 1 знач.).
@адлоўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адлавіць (у 1 знач.).
@адлоўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адлавіць (у 1 знач.). Паўліку асабліва спадабалася, як адлоўліваюць рыбу невялікімі металічнымі сачкамі. Рунец.
@адлупіцца, -лупіцца; зак. Аддзяліцца, адарвацца (пра што-н. прымацаванае, прыклеенае). Шпалеры ў кутку адлупіліся. Падклейка ў чаравіках адлупілася.
@адлупіць, -луплю, -лупіш, -лупіць; зак. 1.што. Аддзяляючы, зняць з чаго-н. (кару, лупіны і пад.). Адлупіць наклейку з бутэлькі. □ Косцік выцягнуў з-пад ложка свае старыя чаравікі, адлупіў у адным з іх [сцілку] і схаваў за яе сакрэтную пісульку. Паслядовіч.
// Разм. Адарваць. Адлупіць рукаў. 2.каго. Разм. Моцна набіць, адлупцаваць. Здаецца, калі Іван счапіўся, з Вавілам, на вуліцы нікога не было, але ў клубе ўжо гаварылі, што Іван з Алёшам адлупілі Пухціка. Кудравец.
@адлуплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адлупіць.
@адлупліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлупліваць —адлупіць.
@адлуплівацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адлупіцца.
2.Зал. да адлупліваць.
@адлупліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адлупіць.
@адлупцаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адлупцаваць.
@адлупцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; зак., каго. Разм. Моцна набіць; адлупіць (у 2 знач.). Маці, не разабраўшыся, расперазала фартух і адлупцавала Грышу паскамі. Пальчэўскі.
@адлучаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адлучыць.
@адлучацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адлучыцца.
2.Зал. да адлучаць.
@адлучаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адлучыць.
@адлучваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адлучыць.
@адлучка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Адыход адкуль-н. на пэўны час; часовая адсутнасць. Самавольная адлучка. Быць у адлучцы.
@адлучыцца, -лучуся, -лучышся, -лучыцца; зак. Пакінуць якое-н. месца на пэўны час; выйсці, адысці. Адлучыцца з дому. □ Марынка ўспомніла, як Паходня.. падышоў і пацалаваў яе, сказаўшы, што адлучыцца на якую гадзіну на калгасны двор па справах. Хадкевіч.
// Аддзяліцца, адысці ад каго-, чаго-н. Гадзіны дзве ўся калона рухалася разам з партызанамі. Потым партызаны адлучыліся і пайшлі кожны сваім маршрутам. Колас. Віктар адлучыўся ад варот і знік у цемрадзі. Лобан.
@адлучыць, -лучу, -лучыш, -лучыць; зак., каго-што. Пазбавіць сувязі з кім-, чым-н.; аддзяліць, адасобіць ад каго-, чаго-н., ізаляваць. Трэба не мець сэрца, каб адлучыць дзяўчынку ад сям'і ў такі час. Пальчэўскі. [Агата:] — Ён [бык] раззлавана матаў галавой, не разумеючы, чаму яго адлучылі ад усяго статка. Броўка.
// Адняць дзіця ад грудзей; адняць, адсадзіць цяля ад каровы.
// Раздзяліць, стаць мяжой, граніцай паміж чым-н. Пясчаны перашыек адлучыў ліманы ад возера. ◊ Адлучыць ад царквы — прызнаць чужым царкве, якому-н. веравызнанню; выключыць з рэлігійнай абшчыны.
@адлучэнне, -я, н. У выразе: адлучэнне ад царквы — прызнанне чужым царкве, якому-н. веравызнанню; выключэнне з рэлігійнай абшчыны.
@адлушчвацца, -ваецца. Незак. да адлушчыцца.
@адлушчыцца, -шчыцца; зак. Адлупіўшыся, адваліцца.
@адлюстраванне, -я, н. 1.Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. адлюстроўваць — адлюстраваць і адлюстроўвацца — адлюстравацца.
2. Адбітак прадмета на гладкай люстранай паверхні. Адлюстраванне лодкі ў возеры нічым не адрознівалася ад рэальнай лодкі на паверхні. В.Вольскі. Пазаўчора я аглядаў у вадзе нейкай пушчанскай сажалкі сваё даволі журботнае адлюстраванне. Брыль.
// Адбітак у нашай свядомасці з'яў аб'ектыўнай рэальнасці. Ленінская тэорыя адлюстравання. □ Матэрыялізм — прызнанне “аб'ектаў у сабе” або па-за розумам; ідэі і адчуванні — копіі або адлюстраванні гэтых аб'ектаў. Процілеглае вучэнне (ідэалізм): аб'екты не існуюць “па-за розумам”; аб'екты есць “камбінацыі адчуванняў”. Ленін.
3. Тое, што ўвасабляецца, выяўляецца ў мастацкіх вобразах, малюнках і пад. У вершах, апавяданнях і байках, з якімі К.Крапіва выступіў у друку, шырокія масы працоўных убачылі адлюстраванне сваіх поглядаў, думак і пачуццяў. Казека.
4. Тое, што з'яўляецца вонкавым выяўленнем чаго-н.; адбітак. Хоць Дзядзюля і не разбіраўся лішне ў тонкасцях тых адлюстраванняў, якія кладзе душа на твар, усё ж ён.. падумаў, што гэтая жанчына ўжо, мусіць, глыбока ведае цану з'явам свету. Чорны.
@адлюстраваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адлюстраваць.
2.у знач. прым. Які ідзе яе непасрэдна ад крыніцы, а ад паверхні прадмета, што адлюстраваў яго. Адлюстраванае святло.
@адлюстравацца, -руецца; зак. 1. Адбіцца ад гладкай бліскучай паверхні, узяць адваротны напрамак (пра светлавыя прамені).
2. Даць свой адбітак, малюнак на люстранай паверхні. Вада сцякла ў нізкія месцы і стаяла там, і ў ёй адлюстравалася хмарыстае неба. Чорны.
// Адбіцца ў свядомасці чалавека ў форме вобразаў і паняццяў (пра з'явы аб'ектыўнай рэальнасці).
3. Знайсці выяўленне, увасобіцца ў мастацкіх вобразах.
// Выявіць свае найбольш істотныя рысы, якасці, асаблівасці; праявіцца. У той ці іншай меры грамадска-палітычная тэрміналогія адлюстравалася ў старабеларускіх помніках розных жанраў. Булыка.
4. Выявіцца, атрымаць знешняе праяўленне. Рыгор завярнуў каня, спыніў яго і спакойнымі вачыма, у якіх адлюстравалася трошачкі іранічная ўсмешка, паглядаў на брата. Сабаленка.
@адлюстраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. 1. Адкінуць у адваротным напрамку светлавыя прамені. Азёрная гладзь адлюстравала святло месяца. 2. Узнавіць, перадаць чый-н. вобраз на сваёй люстранай паверхні. Сажалка адлюстравала пышныя кароны пахіленых вербаў, колеры неба. Галавач. Тады хмарка папрасіла сонейка: — Адлюструй мяне, калі ласка, на тым вунь загончыку ільну! Карпюк.
// Адбіць, перадаць у вобразах ці паняццях аб'ектыўную рэальнасць (пра здольнасць чалавека пазнаваць навакольны свет).
3. Увасобіць у мастацкіх вобразах; абмаляваць, паказаць. Раскрываючы вобраз Гушкі, К.Чорны праўдзіва, глыбока і шматгранна адлюстраваў супярэчлівы і пакутны шлях беларускага сялянства ў рэвалюцыю. Луфераў.
// Перадаць, ахарактарызаваць сутнасць, змест, унутраныя асаблівасці чаго-н. [Сцяпан] пачаў у галаве складаць гэтае пісьмо, падбіраць такія словы і выразы, якія б дакладна адлюстравалі яго душэўны стан, яго радасць. Шамякін.
4. Паказаць якім-н. вонкавым выяўленнем. Яго твар адлюстраваў нястрымную радасць. Погляд дзяўчыны адлюстраваў парыў душы і хваляванне.
@адлюстровак, -роўка. м. Разм. Тое, што і адлюстраванне (у 2, 4 знач.). Анічога ў хаце не робіць [дачка] зусім, толькі цешыцца ўсё адлюстроўкам сваім. Дубоўка. І перад вачыма ў цябе будзе не Няфёд, а цэлае чалавечае жыццё. Адлюстровак нейкага часу, вобраз хараства і высакароднасці простай чалавечай душы. Скрыган.
@адлюстроўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адлюстравацца.
2.Зал. да адлюстроўваць.
@адлюстроўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адлюстраваць.
@адлютаваць, -туе; зак. Перастаць лютаваць (звычайна пра мароз). Адлютавалі маразы. Цвет абляцеў духмяны з вішні. Зарыцкі.
// перан. Аб спыненні вайны, разгулу рэакцыі. Родная вінтоўка! Ты прыйшла са мной у Сарочы лес, і не выпушчу цябе з рук, пакуль не адлютуе вайна і зямля не ачысціцца ад бруду, а над галавой не засвеціць чыстае неба. Няхай.
@адлягаць, -ае. Незак. да адлегчы.
@адляжацца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак. Тое, што і адлежацца. [Пархвен] лёг на ложак, каб адляжацца ад хваробы, і наказаў праз людзей Марылі, што захварэў. Чорны.
@адляжаць, -жу, -жыш, -жыць: зак. Тое, што і адлежаць. [Падліпскі:] — Дадому вярнуўся нездаровы і нядужы, тыдні тры адляжаў у пасцелі, на чацвёрты крышку ачуняў, устаў на ногі. Адамчык.
@адляпіцца, -лепіцца; зак. Адстаць, адклеіцца (пра што-н. прыліплае, прылепленае). Сыры свежы пясок адляпіўся ад .. падэшваў і ляжаў строчкай на падлозе. Пестрак.
@адляпіць, -ляплю, -лепіш, -лепіць: зак., што. Аддзяліць, адарваць што-н. прыліплае, прылепленае. Адляпіць марку.
@адляскаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Скончыць ляскаць, стукаць, бразгаць. Балаголаўская буда адляскала коламі па лясной дарозе, выехала на палявы прастор і ўжо набліжалася да маіх родных аселіц. Сабаленка.
@адлятацца, -аецца. Незак. да адляцецца.
@адлятаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адляцець.
@адляцецца, -ляпіцца; зак. 1. Летучы, перамясціцца, аддаліцца на пэўную адлегласць. [Бацька:] — [Каршачок] адляціцца ад нас далёка наперад і сядзе на тэлеграфны слуп. Чорны.
2. Адскочыць, адкінуцца ад моцнага ўдару, штуршка.
@адляцець, -лячу, -ляціш, -ляціць; -ляцім, -леціце; зак. 1. Летучы, перамясціцца, аддаліцца ад каго-, чаго-н. на пэўную адлегласць. Дзяцел толькі глянуў скоса, адляцеў за пару сосен і пачаў “тук-тук” нанова. Вось і ўся яго размова! Дубоўка.
2. Вылецеўшы, пакінуць якое-н. месца; паляцець. Самалёты адбамбіліся і адляцелі на захад. Сабаленка. Калі Аляшкевіч расказаў пра старое вялізнае гняздо чорных буслоў і пра тое, што яны яшчэ не адляцелі, а ўжо надышоў кастрычнік, я яму не паверыў. Самусенка.
// перан. Мінуць, адысці, знікнуць (пра час, мары, надзеі і пад.). Праходзіў час, плылі нядзелі, Далёка бежанства, шпіталь, І дні дзяцінства адляцелі Кудысь у выцвіўшую даль. Колас. Мы даўно не тыя, — адляцелі, нібы сны, мары маладыя. А.Вольскі.
3. Адскочыць, адкінуцца ўбок ад моцнага ўдару, штуршка. [Хлапчук:] — Ды каб я крутнуўся, яны [дзяўчынкі] на дзесяць крокаў адляцелі б. Рунец.
4.Разм. Адарвацца, зваліцца, адпасці (пра што-н. прымацаванае). Раптам адляцела кола, пакацілася з дарогі. Вось схілілася дадолу, чырканула, як нарогам. Дубоўка. Лісты ў спякоту не жаўцелі — Згарнуліся ў колер свой І адляцелі без надзеі На кроплю праўды дажджавой. Пысін.
@адмабілізаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмабілізаваць.
@адмабілізавацца, -зуецца; зак. Перайсці з мірнага стану ў стан гатоўнасці да ваенных дзеянняў; закончыць мабілізацыю сваіх сіл. Мястэчка.. поўнасцю адмабілізавалася, паслаўшы мужчын прызыўнога ўзросту на зборныя пункты. Навуменка.
@адмабілізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак., што. Перавесці з мірнага стану ў стан гатоўнасці да ваенных дзеянняў; закончыць мабілізацыю. Адмабілізаваць армію.
@адмабілізоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмабілізаваць.
@адмайстраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Зрабіць што-н. з асаблівым стараннем; выштукаваць. Гусаку старому, каб хадзіў ля дому, Адмайструю тапкі На крывыя лапкі. Шушкевіч.
@адмаканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмакаць — адмокнуць.
@адмакаць, -ае. Незак. да адмокнуць.
@адмакрэць, -эе; зак. Праняцца вадой, зрабіцца мокрым. Сонца прыгравала з кожным днём усё мацней і мацней, адмакрэлі і пацямнелі лагчыны, першыя праталіны зачарнеліся на палях. Лынькоў.
@адмалаціцца, -лачуся, -лоцішся, -лоціцца; зак. Разм. Усё змалаціць, закончыць малацьбу. Калгас рана адмалаціўся.
@адмалаціць, -лачу, -лоціш, -лоціць; зак., каго-што. 1.Разм. Змалаціць, перастаць малаціць, зрабіўшы норму або страціўшы сілы. [Пахілка:] — Не, братачка, я сваё адмалаціў. Шкадую толькі, што не ў пару паміраю. Савіцкі.
2. Адпрацаваць на малацьбе за доўг, паслугу.
3.перан. Разм. Моцна набіць, адлупцаваць каго-н. [Катаржнік:] — І на стайні так адмалацілі— Ракам поўз дамоў, ісці не мог. Бялевіч.
4.перан.; што і без дап. Разм. Невыразна, у хуткім тэмпе прачытаць, выказацца; адбарабаніць. Даклад не прачытаў, а адмалаціў.
@адмаліцца, -малюся, -молішся, -моліцца; зак. 1. Маленнем, просьбай спрабаваць выпрасіць у бога сабе дараванне, адагнаць ад сябе зло. Ад смерці не адмолішся. Прыказка.
2.Разм. Скончыць маліцца. Адстагнаў, адмаліўся, адплакаў даўно ўжо наш працоўны народ. Машара.
@адмаліць, -малю, -моліш, -моліць; зак., што. Маленнем спрабаваць выпрасіць у бога дараванне, адхіліць (бяду, грэх і пад.). Адмаліць грахі.
@адмалку, прысл. З малых год, з маленства; змалку. А якая ж навука патрэбна для тых, што да працы вялікай рыхтуюць малых, навучаюць у школе адмалку дзяцей? Дубоўка. Засталася там ніва, Што адмалку карміла, Засталася крыніца, Што вадою паіла. Броўка.
@адмалоць, -мялю, -мелеш, -меле; зак. 1. Папрацаваць пэўны час, мелючы што-н. Адмалоў тры дні запар. 2. Адпрацаваць на мліве.
3. Скончыць малоць. Млын адмалоў.
@адмаляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмаляваць.
@адмаляваць, -люю, -люеш, -люе; зак., каго-што. Разм. 1. Старанна, па-майстэрску памаляваць.
// Намаляваць у смешным, карыкатурным плане.
2. Упрыгожыць узорамі, малюнкамі; размаляваць.
// перан. Вобразна апісаць; абмаляваць.
@адмарожанне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. адмарозіць.
@адмарожаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адмарозіць.
2.у знач. прым. Пашкоджаны марозам.
@адмарожванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмарожваць — адмарозіць.
@адмарожвацца, -аецца; незак. Зал. да адмарожваць.
@адмарожваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмарозіць.
@адмарозіць, -рожу, -розіш, -розіць; зак., што. Пашкодзіць на марозе якую-н. частку цела. [Жанчына:] — Мусіць, нагу адмарозіла: коле, як іголкамі. Асіпенка.
@адматаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адматаць.
@адматацца, -аецца; зак. Размотваючыся, аслабнуць або аддзяліцца. Вяроўка адматалася.
@адматаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Зматаць, пераматаць на што-н. частку наматанага; зматаўшы, аддзяліць. Метраў дзесяць жылкі адматалі, астатнюю перавязалі на шпульцы шпагацінай. Жычка.
@адмаўленне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмаўляць — адмовіць і адмаўляцца — адмовіцца.
// Адмоўны адказ на просьбу, патрабаванне і пад. [Лінкевіч] уяўляў, што яго просьбу можа задаволіць старшыня, і таму зразумеў словы Шаманскага, як адмаўленне. Дуброўскі.
2. Непрызнанне чаго-н. Сіла рамана [“Трэцяе пакаленне”] Кузьмы Чорнага ў адмаўленні. старога і сцверджанні новага, у вялікай мастацкай праўдзе, з якой робіць гэта. Галавач.
3. Тое, што фактам свайго існавання адмаўляе, выключае магчымасць існавання чаго-н. іншага.
@адмаўляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да адмовіцца.
2.Зал. да адмаўляць (у 2, 3 знач.).
@адмаўляць, -яю, -яеш, -яе; незак. 1.Незак. да адмовіць.
2. Выступаць праціўнікам чаго-н.; не прызнаваць існавання, значэння, мэтазгоднасці чаго-н. Адмаўляць існаванне бога. □ У процівагу В.Дуніну-Марцінкевічу паэт-грамадзянін Ф.Багушэвіч адмаўляў увесь тагачасны дзяржаўны лад. Шкраба. Помніць толькі [Сяргей], што ён нешта нігілістычна адмаўляў, і не столькі ад цвёрдага пераканання, колькі ад простай мужчынскай упартасці. Шамякін.
3. Абвяргаць што-н., не згаджацца з кім-, чым-н. Да гэтага часу Скуратовіч прызнаўся, што некалькі разоў бачыўся з Толікам, але адмаўляў удзел сына ў забойствах. Чорны. [Уладзік:] — А таму нам [настаўнікам] трэба дагаварыцца загадзя, як трымацца на допыце, што казаць, а пра што маўчаць або адмаўляць зусім, каб не было супярэчлівых паказанняў. Колас.
@адмаўчацца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. Прамаўчаць, ухіліўшыся ад адказу, гутаркі. Мяне сустрэлі рогатам і крыкамі: “Раскажы, як ты хадзіў на спатканне!” Я адмаўчаўся. Шамякін.
@адмахацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Тое, што і адмахнуцца.
◊ Махалам не адмахнуцца — ніякімі сіламі не прымусіць адчапіцца.
@адмахаць, -аю, -аеш, -ае; зак. 1. Прамахаць пэўны час чым-н. Хлопцы адмахалі.. косамі цэлы тыдзень. Машара.
2.што. Разм. Прайсці, праехаць вялікую адлегласць. П[е]рад ім [аграномам] ізноў шляхі ляжаць, І мусіць ён спяшацца — Яшчэ патрэбна адмахаць, Напэўна, вёрст дванаццаць. Броўка.
3.Разм. Хутка, спрытна зрабіць, выканаць што-н. [Шпулькевіч] чакаў, пакуль Стафанавіч [увайшоўшы ў сабор] адмахае сваю норму крыжоў і стане на сваё месца. Чорны.
@адмахвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адмахнуцца.
◊ Адмахвацца рукамі і нагамі — наадрэз адмаўляцца ад каго-, чаго-н.
@адмахваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмахнуць.
@адмахнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. і аднакр. 1. Махнуўшы чым-н., адагнаць ад сябе, не дапусціць да сябе каго-н. Адмахнуцца ад камара. // Махнуць рукой (рукамі) у знак пратэсту, нязгоды, незадаволенасці чым-н. — Калі варта, дык і палаяць не пашкодзіць, — нецярпліва адмахнулася ад мужа рукою Вера Васільеўна. Паслядовіч.
2.перан. Разм. Адмовіцца рабіць што-н., не паспрабаваўшы разабрацца, не ўдзяліць увагі чаму-н.; несур'ёзна аднесціся да якой-н. справы. Васіль адмахнуўся ад пустых размоў. Шамякін. А швагер мой — нібы зусім цвярозы, нібы назаўсёды хочучы адмахнуцца ад таго, што было — апусціў вочы. Брыль.
@адмахнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што. Узмахам рукі, галавы адкінуць. Заяц адмахнуў грыўку вышэй на лоб, узважыў бот на руцэ, пастукаў костачкамі пальцаў па падэшве, прыцмокнуў. Хомчанка.
@адмацавальны, -ая, -ае. Які сведчыць пра адмацаванне, зняцце з уліку. Адмацавальны талон.
@адмацаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмацоўваць — адмацаваць і адмацоўвацца — адмацавацца.
@адмацаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмацаваць.
@адмацавацца, -цуюся, -цуешся, -цуецца: зак. Зняцца з уліку.
@адмацаваць, -цую, -цуеш, -цуе; зак., каго. Зняць з уліку адкуль-н.
// Скасаваць прымацаванае. [Юра:] — І цяпер я прапаную адмацаваць, пакуль не позна, Толю ад Мішы, каб не мець у звяне лішняга двоечніка. Якімовіч.
@адмацоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адмацавацца.
2.Зал. да адмацоўваць.
@адмацоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмацаваць.
@адмачыць, -мачу, -мочыш, -мочыць; зак., што. 1. Намачыць што-н., каб лягчэй аддзялялася. Адмачыць бінт на ране. 2. Трымаючы ў якой-н. вадкасці, зрабіць больш прыгодным для выкарыстання, вымачыць. Адмачыць салёнае мяса. Адмачыць скуры.
@адмежаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмежаваць, адмежавацца.
@адмежаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмежаваць.
@адмежавацца, -мяжуюся, -мяжуешся, -мяжуецца; зак. 1. Аддзяліць мяжой свае ўладанні ад чужых.
2. Заняць адасобленае ад каго-, чаго-н. становішча; аддзяліцца. [Грушэўскі] паспрабаваў яшчэ раз-другі, кінуў гэты метад і адмежаваўся ад дзяўчат. Карпюк.
// перан. Выказаць сваю нязгоду, поўнае разыходжанне з кім-, чым-н. Адмежавацца ад памылковых поглядаў.
@адмежаваць, -мяжую, -мяжуеш, -мяжуе; зак., што. 1. Правёўшы мяжу, аддзяліць што-н. ад чаго-н. Адмежаваць сваю дзялянку. // Сваім размяшчэннем раздзяліць што-н. Доўга стаяў задуманы Арцём Коркія на пясчанай касе, што адмежавала мора ад балота. Самуйлёнак.
2.перан. Аддзяліць, адасобіць адну з'яву ад другой.
@адмель, -і і (радзей) адмеліна, -ы, ж. Тое, што і водмель. Чайка кружыць над затокай, Свішча кулічок з адмелі. Зарыцкі.
@адмена, -ы, ж. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмяняць, адменьваць — адмяніць.
2.Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмяняцца, адменьвацца — адмяніцца; змена, перамена.
@адменены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмяніць.
@адменнасць, -і. ж. Асаблівасць, якой вылучаецца хто-, што-н. сярод іншых.
// Што-н. непадобнае да звычайнага, штодзённага. [Даніла] таксама заўважыў адменнасць у бацькавым настроі. Сабаленка.
@адменнік, -а, м. Тое, што і сінонім. Існаванне сінонімаў мае свае гістарычныя падставы. У арабскай мове, як было падлічана ў свой час, ёсць тысяча адменнікаў для слова “меч” і чатыры тысячы для слова “няшчасце”. Лужанін.
@адменны, -ая, -ае.
1. Не такі, як усе; своеасаблівы, адметны. Як і штогод, для кожнага чалавека вясна прынесла нешта новае, адменнае, непаўторнае. Хадкевіч. — Форма! — весела выкрыкваў .. [Пракоп], надаючы гэтаму слову адменны, аднаму яму зразумелы сэнс. Вітка.
2. Самы лепшы, надзвычайны. Адменных вуліц, плошчаў тут нямала, І кветнікаў, і вечна свежых рос. Панчанка. Боцікі і сапраўды былі адменныя—новенькія, бліскучыя, на высокіх абцасах. Курто.
@адменьвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адмяніцца.
@адменьваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмяніць.
@адмераны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмераць.
@адмераць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Мераючы, аддзяліць або адзначыць пэўную колькасць чаго-н. Адмераць тры літры малака. □ Участак, які адмерала Вера, запісалі на яе імя. Галавач. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Прыказка.
// Разм. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць. Толькі надвячоркам сябры прыйшлі ў Панямонь, адмераўшы дзесяткі лішніх вёрст, каб замесці свае сляды. Колас.
// Разм. Лічачы, нанесці каму-н. пэўную колькасць удараў бізуном, шомпалам і пад. Дарэмна.. [Лявон] ляжаў пластом на зямлі і лічыў, колькі ўдараў адмерае яму гэты баязлівец Юзік. Дамашэвіч.
@адмервацца, -аецца; незак. Зал. да адмерваць.
@адмерваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмераць.
@адмерзлы, -ая, -ае. Загублены, пашкоджаны марозам. Адмерзлыя парасткі. // Скалелы, азяблы. Адмерзлыя рукі.
@адмерзнуць, -не; пр. адмёрз, -мерзла; зак. Загінуць ад марозу; вымерзнуць. Агуркі адмерзлі. // Разм. Страціць гібкасць, адчувальнасць на холадзе; прымерзнуць; моцна азябнуць (пра часткі цела). Пальцы адмерзлі. □ Але здаровая ступня ўжо, мабыць, адмерзла — значыць, .. [Сотнікаў] зусім аставаўся без ног. Быкаў.
@адмерлы, -ая, -ае. Які перастаў існаваць, адмёр.
@адмерны, -ая, -ае. Размерны, рытмічны, аднастайны. Бурлівая рэчка і млын гутарлівы Адмерным, раскацістым плюскатам вод Складалі мне рытму мастацкія звівы. Купала.
@адмерці, адамрэ; пр. адмёр, -мерла; зак. Страціць жыццяздольнасць, загінуць; стаць нежывым (пра часткі арганізма, расліны). Клеткі тканак адмерлі. Знізу сучкі на дрэве адмерлі. // перан. Страціць жыццяздольнасць; знікнуць (пра грамадскія з'явы, асаблівасці быту і пад.).
@адмесці, -мяту, -мяцеш, -мяце; -мяцём, -мецяце, -мятуць; пр. адмёў, -мяла, -мяло; заг. адмяці; зак., што. Падмятаючы, адсунуць убок. Адмесці смецце з праходу. Адмесці снег ад ганка. // перан. Адхіліць, адкінуць што-н. як непатрэбнае ці нерэальнае. Выступіла Маша. Яна смела адмяла ад Шароўкі ўсе лішнія абвінавачанні. Шамякін.
@адмета, -ы, ДМ -меце. ж. Прыкмета, характэрная рыса. Спрадвечная адмета восені — цішыня — жыла тут. Пташнікаў.
@адметнасць, -і, ж. Якасць адметнага; характэрнасць. У гэтым лісце [Багдановіча], асабліва ў яго канцоўцы, сапраўды добра вызначаны асноўныя вартасці паэтычнай адметнасці Купалы. Лойка.
@адметны, -ая, -ае. Не падобны да іншых; своеасаблівы, непаўторны, характэрны. Леапольд Гушка быў адметны ад тутэйшых людзей: штосьці было адмысловае ў яго вымаўленні. Чорны. Лес жыў сваім адметным жыццём таемнасці і зачараванасці. Адамчык.
@адмецены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмесці.
@адмеціна, -ы, ж. Знак, пастаўлены для выдзялення чаго-н., указання на што-н.; метка. [Дзед] спакойны, бо ніхто не адважыцца выкапаць дрэўца без адмеціны. Асіпенка.
// След ад чаго-н. Кулі прасвірчэлі ў паветры, слізганулі па насціле моста, упляміўшы яго белымі рванымі адмецінамі. Лынькоў.
@адмільгаць, -ае; зак. 1. Скончыць, перастаць мільгаць. Адмільгалі прыдарожныя прысады. 2.перан. Прайсці, змяніцца (пра час, гады і пад.). [Хор:] Дзесяць год, школьных год адмільгалі, І расстацца нам час настае. Бачыла.
@адміністраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адміністраваць.
@адміністраваць, -рую, -руеш, -руе; незак. Кіраваць, падмяняючы жывое кіраўніцтва загадамі і распараджэннямі. [Захараў:] — Вашы ўпаўнаважаныя тады б менш адміністравалі і падмянялі старшынь калгасаў, а маглі б на месцы ўзначаліць спаборніцтва, праверку і кантроль за выкананнем абавязацельстваў. Сіўцоў.
@адміністратар, -а. м. Службовая асоба, якая кіруе арганізацыяй, установай і пад. Сярод жа людзей найболей яскрава выдзялялася постаць Кандрата Казея, таго самага Казея.., якога не так даўно Чыкілевіч называў Пракопу як кандыдата ў добрыя адміністратары ў калгас. Колас.
// Распарадчык. Але адміністратар надышоў І пераправіў Пустышова на галёрку. Корбан.
@адміністратарскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адміністратара. Адміністратарскі голас.
@адміністратыўны, -ая, -ае. Тое, што і адміністрацыйны.
@адміністрацыйны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да адміністрацыі. Адміністрацыйнае спагнанне. Адміністрацыйнае ўмяшанне. Адміністрацыйная адзінка. Адміністрацыйныя меры. Адміністрацыйныя расходы. // Уласцівы адміністратару. Адміністрацыйныя здольнасці. 2. Які мае дачыненне да органаў дзяржаўнага кіравання. Адміністрацыйны апарат. Адміністрацыйны цэнтр. Адміністрацыйныя органы. Адміністрацыйны падзел. ◊ У адміністрацыйным парадкугл. парадак.
@адміністрацыя, -і, ж. Органы кіравання ва ўстанове, арганізацыі, на прадпрыемстве; службовыя асобы якога-н. органа кіравання, кіраўнічы персанал. Адміністрацыя завода. Ваенная адміністрацыя. [Ад лац. administratio — кіраванне.]
@адмірал, -а, м. 1. Воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ў ваенна-марскім флоце.
// Асоба, якая мае такое званне.
2. Вялікі дзённы матыль сямейства німфалід.
[Ад араб. amir al-bahr — уладар мора.]
@адміралцейскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да адміралцейства.
@адміралцейства, -а, н. 1. У царскай Расіі і ў Англіі — міністэрства ваенна-марскога флоту; марское ведамства.
2.Уст. Раён порта, дзе размешчаны верфі, майстэрні і склады для пабудовы, рамонту і абсталявання ваенных караблёў.
@адміральскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адмірала. Адміральскі сцяг. Адміральскі загад.
@адміранне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адміраць — адмерці.
@адміраць, -ае. Незак. да адмерці.
@адмова, -ы, ж. Тое, што і адмаўленне (у 1 знач.). Таццяна не знаходзіла сабе месца. Адмова Лясніцкага ўзяць яе на гэту аперацыю, у якой прымала ўдзел уся брыгада, пакрыўдзіла і ўсхвалявала яе. Шамякін. К твайму аконцу каля ганка Падходзіць варажыць цыганка. І, чуючы твае адмовы, Шыпіць пракляцця злыя словы. Багдановіч.
@адмовіцца, -моўлюся, -мовішся, -мовіцца; заг. адмоўся; зак. 1. Не згадзіцца рабіць што-н.; выказаць сваю нязгоду займацца чым-н. Пасля сканчэння акадэміі Зіну і Ніну хацелі пакінуць у аспірантуры, але яны катэгарычна адмовіліся. Гурскі. Дзед Талаш і Нупрэй мелі ўсе падставы адмовіцца на сённяшні дзень ад разведкі мястэчка. Колас.
// Не прыняць чаго-н., адхіліць. Адмовіцца ад падарунка. □ [Дзед:] — А пра вас, малых, дык і гаварыць няма чаго, — ад салодкага вы ніколі не адмовіцеся. Рылько.
2. Парваць сувязі з роднымі, блізкімі; адрачыся. Але Паддубны не можа адмовіцца ад Ганны, адштурхнуць яе ад сябе, нанесці цяжкую рану гэтаму блізкаму і дарагому чалавеку. Хромчанка.
3. Не прызнаць за сваё, не пацвердзіць чаго-н. Адмовіцца ад сваіх абяцанняў. Адмовіцца ад подпісу. // Перастаць трымацца чаго-н.; адступіцца ад чаго-н. Адмовіцца ад веры. Адмовіцца ад сваіх поглядаў.
@адмовіць, -моўлю, -мовіш, -мовіць; заг. адмоў; зак. 1. Не задаволіць чыёй-н. просьбы, патрабавання; не згадзіцца даць што-н., каму-н. У Валодзі многа, вельмі многа сяброў-прыяцеляў, якім ён дапамагае, і яны яму ні ў чым не адмовяць. Вішнеўскі.
// Абмежаваць у чым-н., пазбавіць чаго-н. Адмовіць сабе ва ўсім неабходным. 2. Не даць згоды на шлюб. Вера прыйшла.. з намерам адмовіць сватам, як раіла маці,зпавагаю, не трацячы сваёй годнасці. Дуброўскі.
@адмоклы, -ая, -ае.
1. Які зрабіўся мяккім ад вільгаці, адсырэў, намок.
2. Які загінуў ад лішку вільгаці (пра расліны). [Жанчына], сагнуўшыся ледзь не да самай зямлі, нешта перакопвала жалезняком — як пасля даведаліся, адмоклы лён. Сачанка.
3. Які сапсаваўся, расклеіўся ад вільгаці.
@адмокнуць, -не; пр. адмок, -ла; зак. 1. Зрабіцца мяккім ад вільгаці; адсырэць, намокнуць. У цёплай вадзе лыка вельмі хутка адмокла. 2. Загінуць ад лішку вільгаці, вымакнуць (пра расліны). У нізіне жыта адмокла. 3. Намокшы, адстаць, аддзяліцца.
@адмолены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмаліць.
@адмольвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адмаліцца (у 1 знач.).
2.Зал. да адмольваць.
@адмольваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмаліць.
@адмор, -у, м. Паступовае пагалоўнае адміранне, масавае выміранне; падзеж жывёлы, птушак, насякомых. Адмор пчол.
@адмотванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмотваць — адматаць.
@адмотвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адматацца.
2.Зал. да адмотваць.
@адмотваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адматаць.
@адмоўе, -я, н. Слова, якое адмаўляе сэнс другога слова або фразы (часціцы “не”, “ні”, безасабова-прэдыкатыўныя словы “няма”, “нельга”).
@адмоўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмовіць.
@адмоўнасць, -і, ж. Уласцівасць адмоўнага. У гэтым рамане паказан таксама поп, але ён паказан як жывы чалавек, з усімі сваімі адмоўнасцямі і дадатнасцямі. Чорны.
@адмоўны, -ая, -ае.
1. Які адмаўляе што-н. Адмоўны адказ. Адмоўны займеннік. □ [Гэля] раптам вырвала руку і зрабіла ёю адмоўны мах. Гартны.
// Які паказвае на адсутнасць чаго-н.; процілеглы чаканаму. Адмоўны вынік. 2. Дрэнны сваімі якасцямі, уласцівасцямі; варты асуджэння, ганьбы. Адмоўны персанаж. □ [Сцёпка:] “Пішы ў газету.., асвятляй сучаснае жыццё вёскі, змагайся з яе адмоўнымі бакамі”. Колас.
// Неадабральны, асуджальны. Адмоўны водгук. Выхоўваць у дзяцей адмоўныя адносіны да рэлігіі. 3. Пабудаваны, заснаваны на паняццях, якія што-н. адмаўляюць. Адмоўнае суджэнне. Адмоўны метад доказу. 4. Меншы за нуль. Адмоўны лік. 5.Спец. Суадносны з тым відам электрычнасці, матэрыяльныя часціцы якога называюцца электронамі. Адмоўны электрычны зарад. 6.у знач. наз.адмоўнае, -ага. Тое, што характарызуецца адмоўнымі якасцямі; процілеглае дадатнаму. Мікола недалюбліваў чамусьці Паўлюкоўскага і заўсёды знаходзіў у яго паводзінах і нават у вершах адмоўнае. Машара.
@адмоўчвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адмаўчацца.
@адмочаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмачыць.
@адмочванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмочваць — адмачыць.
@адмочвацца, -аецца; незак. Зал. да адмочваць.
@адмочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмачыць.
@адмураваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Пабудаваць з каменя ці з цэглы; вымураваць. Адмураваць дом.
@адмуціць, -мучу, -муціш, -муціць; зак., што. Спец. Аддзяліць адны часткі сумесі ад другіх, перамешваючы з вадой і даючы асесці цяжэйшым. Адмуціць вапну.
@адмучаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмуціць.
@адмучванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмучваць — адмуціць.
@адмучваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмуціць.
@адмучыцца, -мучуся, -мучышся, -мучыцца; зак. Прамучыцца пэўны час. [Дзед:] — Я і так буду ўсё жыццё локці сабе кусаць — гэта ж праз мяне ты амаль цэлы год у канцлагеры адмучыўся, ледзь жывы астаўся. Сачанка.
// Скончыць, перастаць мучыцца.
// Памерці; смерцю пазбавіцца ад мук.— Гарыць увесь [пра закатаванага фашыстамі да непрытомнасці хлопчыка] ... Дзе толькі сілы бяруцца! Тут і мужык не вытрымае ... Той, што сувязны быў, памёр. Адмучыўся бедалага. Бураўкін.
@адмучыць, -мучу, -мучыш, -мучыць; зак. Прамучыць пэўны час.
@адмыванне, -я. н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмываць — адмыць.
@адмывацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адмыцца.
2.Зал. да адмываць.
@адмываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмыць.
@адмыканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмыкаць — адамкнуць, адмыкацца — адамкнуцца.
@адмыкацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адамкнуцца.
2.Зал. да адмыкаць.
@адмыкаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адамкнуць.
@адмысловасць, -і, ж. Уласцівасць адмысловага. Я стараюся прыслухацца, як працуе матор, але нічога асаблівага не магу распазнаць. Гудзе роўна, настойліва — можа ў гэтым і ёсць яго адмысловасць. Скрыган.
@адмысловы, -ая, -ае. Своеасаблівы, адметны, непаўторны. Адмысловы танцор. □ Палескае неба мае свае адмысловыя найтанчэйшыя адценні. Чорны. Хто б падумаў, здагадаўся, Што ў такіх аковах Быў Тарас багаты скарбам, Скарбам адмысловым. Купала.
// Спецыяльны, асобага прызначэння. Адмысловыя прысмакі. □ [Хлопцам] ужо шыюць маткі трусы, рыхтуюць рукзакі, падбіраюць адмысловую пасуду. Якімовіч.
// Цудоўны, выдатны. Рыбак быў дзядзька наш Антоні, Як і работнік, адмысловы. Колас.
@адмыты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адмыць.
@адмыўка, -і, ДМ -мыўцы, ж. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адмываць — адмыць (у 3 знач.).
@адмыцца, -мыюся, -мыешся, -мыецца; зак. 1. Змыць з сябе бруд, пыл і пад.; памыцца. Адмыцца ад мазуту. 2. Зрабіцца чыстым ад мыцця. Рукі адмыліся. // Знікнуць, вывесціся ад мыцця (пра плямы, пахі і пад.).
3.Спец. Ачысціцца ад прымесей прамываннем.
@адмыць, -мыю, -мыеш, -мые; зак., што. 1. Мыючы, ачысціць ад чаго-н.; вымыць. Я толькі цяпер заўважаю на Міхайлавых далонях чорныя крапінкі. Іх не адмылі ні вада, ні час. Даніленка. А маці цэлы экзамен учынілі [жандары], загадалі ёй вагон звонку адмыць. Лынькоў.
// Мыццём зняць, вывесці (плямы, пахі і пад.). Адмыць чарнільныя плямы. □ Рукі пахнуць травой — лебядой, Сырадоем і кропам. Гэтых пахаў ніякай вадой Не адмыеш ні троху. Гілевіч.
// перан. Зняць віну, ганьбу, грэх, вярнуць гонар. [Змітрок:] — Бруд, калі ён зверху, адмываецца, а вось калі душа чорная, яе ніколі не адмыеш! Ваданосаў. Нікому, нават Кастусю, ніколі.. [Толя] аб гэтым не гаварыў. Нічым, здавалася яму, нават тысячай забітых ім фашыстаў, нельга будзе хоць трохі адмыць з яго страшную ганьбу. Брыль.
2. Размываючы плынню, патокам, аддзяліць. Рака адмыла частку берага. 3.Спец. Аддзяліць, ачысціць ад прымесей прамываннем. Адмыць залаты пясок.
@адмычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Інструмент, якім замест ключа можна адамкнуць замок. — Прабуй адмычкі, — сказаў Уладзік. Мэндрык забразгаў вязкай дробных жалезін і пачаў прабаваць імі замок. Крапіва.
@адмяжоўванне, -я. н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмяжоўваць — адмежаваць і адмяжоўвацца — адмежавацца.
@адмяжоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адмежавацца.
2.Зал. да адмяжоўваць.
@адмяжоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмежаваць.
@адмякаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмякнуць.
@адмякнуць, -не; пр. адмяк, -ла; зак. Зрабіцца мякчэйшым ад вільгаці; адсырэць, размякнуць. Гразь на штанах, мусіць, яшчэ з Карчаватак. Падсохла на сонцы за дзень, пасля зноў адмякла ў рацэ, калі цягалі калёсы. Пташнікаў.
// Аслабнуць, адваліцца (пра мароз, холад). Удзень было сонечна, марозна і ціха, а перад захадам сонца неба пачало хмурыцца, адмяк мароз і з усходу павеяў вецер. Чарнышэвіч.
@адмяніцца, -мянюся, -менішся, -меніцца; зак. Зрабіцца інакшым; змяніцца, перамяніцца. Гэй, папраўся ты, Адмяніся ты, Разбудзіся ты, Поле роднае! Купала. Каб жа ён ажаніўся, Можа б ён адмяніўся. З нар.
@адмяніць, -мяню, -меніш, -меніць; зак., што. 1. Спыніць існаванне чаго-н.; ліквідаваць. У Рубанаўцы калісь хутары зрабілі, потым вайна, рэвалюцыя, хутары самі рубанаўцы адмянілі. Галавач.
// Аб'явіць што-н. раней прынятае, узаконенае несапраўдным; скасаваць. Адмяніць прысуд. □ [Сцяпан Тамашэвіч:]— Мы склікалі агульны сход жыхароў і імем Савецкай улады адмянілі загады акупацыйных улад. Залескі.
// Даць распараджэнне, каб аб'яўленае, намечанае не адбылося. Адмяніць экскурсію. Адмяніць паездку за горад. 2. Замяніць на тое, што больш падыходзіць; абмяняць.
@адмяняцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да адмяніцца.
2.Зал. да адмяняць.
@адмяняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адмяніць.
@адмярацца, аецца; незак. Зал. да адмяраць.
@адмяраць, -аю, -аеш, ае. Незак. да адмераць.
@адмярзаць, -ае. Незак. да адмерзнуць.
@адмясіць, -мяшу, -месіш, -месіць; зак., што. 1. Скончыць мясіць. — Перамог ты, сынок, свайго настаўніка, падкасіў. Адмясіў я ўжо сваю гліну, адмясіў... Бялевіч.
2.Разм. Набіць, надаваць. Адмясіць бакі. 3.Разм. Прайсці, месячы нагамі. [Мешкяліс:] — Паспрабуй такую даль адмясіць, дык ні за што і ўзяцца не захочаш. Броўка.
@адмятацца, -аецца; незак. Зал. да адмятаць.
@адмятаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адмесці.
@аднагл. адзін.
◊ Адна-адною; адна перад адной, адна ў аднугл. адзін.
@адна... Першая частка складаных прыметнікаў і назоўнікаў, якая адпавядае слову адзін (у 2, 8 знач.), напрыклад: аднаарачны, аднаасабовы, аднакласнік, аднатыпны.
@аднаактовы, -ая, -ае. Які складаецца з аднаго акта. Аднаактовая п'еса.
@аднаактоўка, -і, ДМ -тоўцы; Р мн. -товак; ж. Разм. П'еса, якая складаецца з аднаго акта. Пасля аднаактоўкі аб'явілі: — Цяпер выступіць селянін з-пад Глуска, які прыйшоў да нас у семінарыю. С.Александровіч.
@аднаасобнік, -а, м. Селянін, які мае асобную, самастойную гаспадарку і не з'яўляецца членам сельскагаспадарчай арцелі.
@аднаасобніца, -ы, ж. Жан. да аднаасобнік.
@аднаасобніцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да аднаасобніка, належыць яму; не грамадскі, не сацыялістычны. Аднаасобніцкая псіхалогія. □ Зрэдку наводдаль ад вёсак кавалкі поля, падзеленага на шнуры. Гэта аднаасобніцкая зямля. Галавач.
@аднаасобніцтва, -а, н. Становішча аднаасобніка. [Грасыльда:] — Кінуў тады наш Міхал сваё аднаасобніцтва, сагнаў некуды каня, відаць, прадаў недзе далёка ад Лонвы, і пайшоў у лес на падсочку. Пташнікаў.
@аднаасобны, -ая, -ае. Які належыць адной асобе, аднаасобніку. Аднаасобная ўлада. Аднаасобная гаспадарка.
@аднабаковасць, -і, ж. Уласцівасць аднабаковага (у 5 знач.). Аднабаковасць назіранняў і ацэнак. □ Аднабаковасць, неразгорнутасць вобраза ў Дуніна-Марцінкевіча ў значнай ступені абумоўлена асаблівасцямі жанру. Ярош.
@аднабаковы, -ая, -ае.
1. Які мае што-н. толькі з аднаго боку; які мае толькі адзін бок. Аднабаковы трыкатаж. Авёс з аднабаковай мяцёлкай. 2. Які ахоплівае, закранае толькі адзін бок. Аднабаковае запаленне лёгкіх. 3. Які адбываецца толькі ў адным кірунку; які накіраваны сваім дзеяннем у адзін бок. Аднабаковы рух транспарту. Аднабаковая радыётэлефонная сувязь. 4. Які ажыццяўляецца адным бокам, адной асобай. Аднабаковае спыненне ваенных дзеянняў. Аднабаковыя гарантыі. 5. Вузкі, абмежаваны, які ахоплівае толькі адзін бок з'явы, дзейнасці, інтарэсаў; накіраваны на штосьці адно, на шкоду другому. Аднабаковае выхаванне. Аднабаковае развіццё.
@аднабартовы, -ая, -ае. Тое, што і аднабортны.
@аднабокасць, -і, ж. Уласцівасць аднабокага. Аднабокасць у развіцці. Аднабокасць пазіцыі.
@аднабокі, -ая, -ае.
1. Які мае адзін бок большы або розныя па якіх-н. прыкметах бакі.
2.перан. Накіраваны ў адзін бок, аднабаковы паводле свайго дзеяння, выяўлення. [Насця:]— Сорамна табе, Таня, зайздросціць чужому каханню, ды яшчэ такому аднабокаму. Шамякін.
@аднабортны, -ая, -ае. Які мае гузікі толькі па краі аднаго борта. Аднабортнае паліто.
@аднавалентнасць, -і, ж. Уласцівасць аднавалентнага.
@аднавалентны, -ая, -ае. Які мае здольнасць адным атамам утрымліваць адзін атам вадароду. Калі атам элемента далучае або замяшчае адзін атам вадароду, элемент называецца аднавалентным.
@аднаверац, -рца, м. Чалавек той жа веры, што і другі або другія.
@аднаверка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да аднаверац.
@аднавёславыгл. аднавясловы.
@аднавіцель, -ю, м. 1.Спец. Рэчыва, з дапамогай якога выклікаецца рэакцыя аднаўлення — выдзяленне кіслароду з саставу складаных рэчываў. Вадарод з'яўляецца моцным аднавіцелем хімічных злучэнняў. 2. Сродак для аднаўлення ранейшага колеру валасоў.
@аднавіцца, -наўлюся, -новішся, -новіцца; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вярнуцца да ранейшага стану, выгляду; адрадзіцца, узнавіцца. Аднавілася зямля. □ У вёсцы Янава, як і ўсюды на вызваленай зямлі, аднавіўся калгас. Марціновіч.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). перан. Зноў узнікнуць у памяці; прыпомніцца. [Святлане] самой часта прыходзілася брацца за падручнік, каб тое-сёе аднавілася ў памяці. Шахавец.
3. Вярнуцца ў ранейшае службовае ці грамадскае становішча. Аднавіцца ў правах. Аднавіцца на працы. 4. Пачацца зноў пасля пэўнага перапынку. Заняткі ў школе аднавіліся.
@аднавіць, -наўлю, -новіш, -новіць; зак., што. 1. Вярнуць да ранейшага стану, выгляду што-н. пашкоджанае, парушанае, заняпалае; адрадзіць; узнавіць. Аднавіць разбураную гаспадарку. Аднавіць завод. Аднавіць камсамольскую арганізацыю. Аднавіць пашкоджаны тэкст. □ Зарастуць травой магілы; Мы адновім нашы сілы, Адбудуем край. Бядуля.
2.перан. Прыпомніць, нанава ўявіць што-н. забытае; узнавіць. Спачатку.. [Стафанковіч] не ўспомніў таго моманту гісторыі гэтага фрэнча, калі ён знік з яго кватэры. Але пакрысе, момант за момантам, памяць яго аднавіла ў сабе гэтую справу. Чорны.
3. Вярнуць каму-н. ранейшае службовае ці прававое становішча. На праўленні Станіслава Лінкевіча аднавілі ў правах члена арцелі “Светлы шлях”. Дуброўскі.
4. Пачаць зноў перарванае дзеянне, адносіны. Аднавіць знаёмства. 5. Выдзеліць з хімічных злучэнняў кісларод і далучыць вадарод.
@аднавокі, -ая, -ае. З адным вокам. Аднавокі музыкант Савоська, які быў спецыяльна запрошан Габрусём для кірмашу, спрытна хадзіў кручкамі па цымбалах. Чарот.
@аднавор, -у, м. У выразе: (сеяць) у аднавор — пра сяўбу на полі, узараным адзін раз. Азіміну сяк-так абсеялі, дзе ў аднавор, а дзе і па бульбянішчы. Сабаленка.
@аднавосевы, -ая, -ае. З адной воссю. Аднавосевы аўтапрычэп.
@аднавухі, -ая, -ае. З адным вухам. Набегаўшыся ўволю, .. [дзедаў] скакун з'явіўся назад, з'явіўся аднавухі, з абкарнаным хвастом. Лынькоў.
@аднавясковец, -коўца, м. Жыхар або ўраджэнец вёскі ў дачыненні да кагосьці іншага з гэтай вёскі. Перасяленцы пазнаюць сваіх былых аднавяскоўцаў і з мужчынамі, якія выходзяць на вуліцу, вітаюцца. Галавач.
@аднавяскоўка, -і, ДМ -коўцы; Р мн. -ковак; ж. Жан. да аднавясковец.
@аднавясловы, -ая, -ае. Які мае адно вясло, абслугоўваецца адным вяслом. Аднавясловая лодка.
@аднагадовы, -ая, -ае.
1. Узрост якога адзін год. Аднагадовая дзяўчынка. 2. Які праходзіць свой цыкл развіцця (ад прарастання насення да наступнага адмірання каліва) на працягу аднаго года. Кукуруза— аднагадовая расліна. Аднагадовыя травы.
@аднагаловы, -ая, -ае. Які мае адну галаву. Аднагаловы арол (пра герб).
@аднагалоснасць, -і, ж. Поўная згода ўсіх у якім-н. пытанні, справе.
// Аднадушная падача галасоў за адно і тое самае рашэнне пры галасаванні. Прынцып аднагалоснасці ў Савеце Бяспекі ААН.
@аднагалосны, -ая, -ае. Агульны, аднадушны; прыняты ўсімі ўдзельнікамі сходу, пасяджэння і пад.
@аднагалосы, -ая, -ае. Напеў, які складаецца з адной мелодыі, які не суправаджаецца іншымі мелодыямі. Як тачанкі, са строкатам аднагалосым Па шляху праімчалі касілкі з гары... Аўрамчык.
// Прызначаны для выканання адным голасам або адным інструментам. Аднагалосая песня.
@аднагодак, -дка, м. 1. Чалавек аднаго года нараджэння з кім-н.; равеснік. Зусім яшчэ нядаўна ўсе ў двары гаварылі, што Наташа і Віця аднагодкі і што ў школу яны пойдуць разам. Курто.
2. Расліна ці жывёліна ўзростам у адзін год; гадунец, пярэзімак (пра жывёл).
@аднагодка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Жан. да аднагодак.
@аднагорбы, -ая, -ае. З адным гарбом. Аднагорбы вярблюд.
@аднагучны, -ая, -ае. Які аднастайна, манатонна гучыць.
@аднаджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аднадзіць.
@аднадзёнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. 1. Насякомае, якое жыве вельмі кароткі час (ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён). Матылёк-аднадзёнка. 2. Пра што-н. недаўгавечнае, што мае значэнне, вартасць нядоўгі час. Верш-аднадзёнка. // Газета, якая выйшла адзін раз. У гэты ж час [у 1932 г.] у Львове выходзіць беларуская аднадзёнка “На пераломе”, у якой з'явіўся верш “Заштрайкавалі гіганты-каміны” ўпершыню за подпісам Максім Танк. С.Александровіч.
@аднадзённы, -ая, -ае.
1. Які працягваецца, развіваецца толькі адзін дзень; разлічаны на адзін дзень. Аднадзённая выстаўка. Аднадзённы паход. 2. Налічаны, зароблены за адзін дзень. Аднадзённы заробак.
@аднадзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго. Прымусіць адвыкнуць ад чаго-н.; адвучыць ад якой-н. звычкі, схільнасці і пад.
// Выклікаць нежаданне хадзіць куды-н., перашкодзіць мець сувязь з кім-н.
@аднадольны, -ая, -ае. Які мае семя з адной семядолі. Аднадольныя расліны. // у знач. наз.аднадольныя, -ых, Назва класа такіх раслін. Вядома каля 30 тысяч відаў аднадольных.
@аднадомнасць, -і, ж. Знаходжанне мужчынскіх (тычынкавых) і жаночых (песцікавых) кветак на адным наліве расліны.
@аднадомны, -ая, -ае. Такі, у якога мужчынскія (тычынкавыя) і жаночыя (песцікавыя) кветкі знаходзяцца на тым самым наліве. Аднадомныя расліны.
@аднадумец, -мца, м. Чалавек аднолькавых з кім-н. думак, поглядаў, перакананняў. З маладых год Людвік глыбока паважаў бацькавы погляды на жыццё, заўсёды быў яго аднадумцам і супольнікам у барацьбе з эксплуататарамі. Кулакоўскі.
@аднадумнік, -а, м. Тое, што і аднадумец. Баляслаў быў.. бацькаў .. самы гарачы аднадумнік. Чорны.
@аднадумны, -ая, -ае. Прасякнуты аднадумствам; які мае агульнасць думкі, поглядаў, перакананняў. Аднадумнае рашэнне.
@аднадумства, -а, н. Адзіны кірунак думак; згода ў поглядах. У гомане, які за імі [словамі] ўзняўся, не чуваць было ўжо дружнага аднадумства — пайшло па натоўпе блытанае замяшанне. Зарэцкі.
@аднадушнасць, -і, ж. Адзінства думак, пачуццяў, настрояў.
@аднадушны, -ая, -ае. Які прымаецца, выказваецца ўсімі, прасякнуты згодай, адзінствам: дружны. Аднадушнае адабрэнне.
@аднадушша, -а, н. Тое, што і аднадушнасць.
@адназарадны, -ая, -ае. Які напаўняецца (зараджаецца) адным зарадам. Адназарадная стрэльба.
@адназменны, -ая, -ае. Які адбываецца ў адну змену, складаецца з адной змены. Адназменная работа.
@адназначны, -ая, -ае.
1. Тоесны паводле сэнсу, значэння. Адназначныя выразы. 2. Які мае толькі адно значэнне. Адназначнае слова. 3. Які складаецца з аднаго знака. Адназначны лік.
@аднаісны, -ая, -ае. Які мае з кім-, чым-н. адну сутнасць; непадзельны.
@аднайменны, -ая, -ае. Які мае тое самае імя, такую самую назву. Аднайменныя электрычныя зарады. □ Паводле рамана “Бацькаўшчына” ў 1932 годзе К.Чорны напісаў аднайменную п'есу, у якой захоўваецца асноўная сюжэтная лінія рамана. Луфераў.
@аднак (зрэдку ў спалучэнні з часціцай “жа”).
1.злучнік супраціўны. Ужываецца для сувязі процілеглых сказаў і членаў сказа. Па сваім значэнні адпавядае злучніку “але” з абмежавальным адценнем. Качак пакуль што няма, аднак яны могуць быць. Брыль. Каб адагнаць сон, [Марылька] устала, прабегла па беразе, аднак праз нейкі час паўтарылася тое ж самае. Кулакоўскі.
// У гэтым жа значэнні злучае сказы і члены сказа са значэннем неадпаведнасці. Сашы было не да гэтага хараства, аднак і яна звярнула ўвагу на такі цуд прыроды. Шамякін. Ападаў ветравы холад і цяплела надвор'е. Аднак жа вецер густа халадзіў цела. Чорны. — Што толькі тут можна насіць? — прабурчаў Алесь, узважыўшы сумку на руцэ, аднак закінуў сабе за спіну. Шыцік.
// Ужываецца ў складаназалежных уступальных сказах для проціпастаўлення галоўнай часткі даданай. У кватэры хоць і ўсё, здаецца, было па-ранейшаму, аднак адчувалася раптоўная, рэзка падкрэсленая пустата. Зарэцкі. Хаця Уолтэр меў пад шэсцьдзесят, аднак быў бадзёры, рухавы. Гамолка.
2.пабочн. Тым не менш, усё ж, усё-такі. Адна за адной загарэлася некалькі машын, два танкі наскочылі на міны. Капітан, аднак, не спыняўся, настойліва вёў роту на нямецкія пазіцыі. Мележ. [Рыгор:] “Што яна [Ганна] робіць цяпер? Цікавая, аднак, дзяўчына! І трэба ж было мне з ёю спаткацца”. Гартны.
@аднакалейка, -і, ДМ -лейцы; Р мн. -леек; ж. Разм. Аднакалейная чыгунка.
@аднакалейны, -ая, -ае. Які мае адну чыгуначную каляю. Аднакалейная дарога.
@аднакаленны, -ая, -ае. Які мае адно калена (у 3, 4 знач.). Аднакаленнае вудзільна.
@аднакаліберны, -ая, -ае. Аднаго калібру. Аднакаліберныя гарматы.
@аднакаляровы, -ая, -ае. Тое, што і аднаколерны.
@аднакамплектны, -ая, -ае. Які складаецца з аднаго камплекта. Аднакамплектная школа.
@аднакапытныя, -ых. Жывёлы, якія маюць суцэльныя, нераздвоеныя капыты. Аднакапытныя жывёлы.
@аднакарэнны, -ая, -ае. Які мае ў сваім складзе агульны з іншым словам ці з іншымі словамі корань. Аднакарэнныя словы. Аднакарэнныя назоўнікі.
@аднакаўшовы, -ая, -ае. Які мае адзін коўш. Аднакаўшовы экскаватар.
@аднакашнік, -а, м. Разм. Таварыш па сумесным навучанні, выхаванні. Спаць даводзілася мне, як і большасці маіх аднакашнікаў, на мулкіх “святых” лаўках сінаногі. Бядуля. Наперадзе чарнее яшчэ адзін коннік, то набліжаючыся, то аддаляючыся. Гэта едзе таварыш, аднакашнік. Лупсякоў.
@аднакватэрны, -ая, -ае. Які складаецца з адной кватэры. Аднакватэрны дом.
@аднакі, -ая, -ае. Разм. Тое, што і аднолькавы. Праўда, не заўсёды грэбля з аднакаю сілай бунтавала сялянскія душы. Колас. Рыгор разглядаў у змроку аднакія прыземістыя абсаджаныя садкамі хаткі. Гартны. [Дубіку] хоць бы што — ён заўсёды аднакі. Скрыган.
@аднакласнік, -а, м. Той, хто вучыцца або вучыўся ў адным класе з кім-н. Са школы.. [Пеця і Даша], як суседзі, заўсёды вярталіся разам, часцей — у шумным натоўпе аднакласнікаў. Ракітны.
@аднакласніца, -ы, ж. Жан. да аднакласнік.
@аднакласны, -ая, -ае. Уст. З адным годам навучання — аб навучальных установах у дарэвалюцыйны час. Між тым, у мястэчку ёсць толькі дзве пачатковыя школы: двухкласная міністэрская і аднакласная жаночая. Колас.
@аднаклетачны, -ая, -ае. Які складаецца з адной клеткі (пра жывёльныя і раслінныя арганізмы). Аднаклетачныя водарасці. Аднаклетачныя бактэрыі.
@аднаклеткавы, -ая, -ае. Тое, што і аднаклетачны.
@аднаклубнік, -а, м. Той, хто належыць да таго ж спартыўнага клуба, аб'яднання.
@аднаклубніца, -ы, ж. Жан. да аднаклубнік.
@аднаколерны, -ая, -ае. Афарбаваны ў адзін колер; аднаго колеру; аднатонны. [Неба] нейкае непрыхільнае, мабыць, таму, што чысцюткае, аднаколернае — густа-блакітнае. Марціновіч.
@аднаколка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Аднаколавая, лёгкая тачка. [Васіль:] “А ручкі ў гэтых аднаколках якраз як у плузе...” Кулакоўскі.
@аднаконны, -ая, -ае.
1. Прыстасаваны для ўпрагання аднаго каня; запрэжаны адным канём. Аднаконны плуг. Аднаконная фурманка. 2. Які мае аднаго каня (пра аднаасобніцкую гаспадарку).
@аднакратнасць, -і, ж. Уласцівасць аднакратнага. Аднакратнасць дзеяння. Аднакратнасць дзеяслова.
@аднакратны, -ая, -ае. Які адбываецца за адзін прыём, не паўтараючыся (пра нейкае дзеянне або з'яву); аднаразовы.
@аднакроўны, -ая, -ае. Тое, што і адзінакроўны.
@аднакурснік, -а, м. Той, хто вучыцца або вучыўся на адным курсе з кім-н. Да поезда заставалася многа часу, і.. [Лемяшэвіч] вырашыў заглянуць у школу, у якой працаваў настаўнікам адзін яго сябра-аднакурснік. Шамякін.
@аднакурсніца, -ы, ж. Жан. да аднакурснік.
@адналетак, -тка, м. Аднагадовая расліна.
@адналетнік, -а, м. Тое, што і адналетак.
@адналінейны, -ая, -ае. Аднабаковы, павярхоўны, схематычны. Адналінейны паказ рэчаіснасці ў мастацкім творы.
@адналюб, -а, м. Мужчына, які любіць усё жыццё толькі адну жанчыну.
@адналюбка, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. Жанчына, якая любіць усё жыццё толькі аднаго мужчыну.
@адналямпавы, -ая, -ае. Забяспечаны адной электроннай лямпай. Адналямпавы радыёпрыёмнік.
@аднамасны, -ая, -ае. Аднолькавай масці з другой жывёлінай. Аднамасныя коні.
@аднаматорны, -ая, -ае. З адным маторам. Аднаматорны самалёт.
@аднамачтавы, -ая, -ае. З адной мачтай. Аднамачтавая шхуна.
@аднамерны, -ая, -ае. Аднолькавай меры, працягласці; раўнамерны. Рыгор зірнуў на Зосю і ўгледзеў, што яе бялесыя льняныя валасы, заўсёды акуратненька расчэсаныя на прабор і завітыя ў дзве аднамерныя па даўжыні і таўшчыні касы, на скорую руку былі згорнуты ў куклу. Гартны.
@аднамесны, -ая, -ае. Прыстасаваны, разлічаны на аднаго чалавека. Аднамесны самалёт. Аднамесная лодка.
@аднамыснік, -а, м. Разм. Тое, што і аднадумец. Ты была вельмі патрэбна мне як сябра, як памочнік, як аднамыснік. Скрыган.
@аднамысны, -ая, -ае. Які прытрымліваецца адных думак, поглядаў з кім-н.
@аднаногі, -ая, -ае. Які мае толькі адну нагу. Амелька стаяў сярод хаты, абапёршыся на сваю драўляную нагу. Дзеці спалохана глядзелі на аднаногага чалавека. Краўчанка.
@аднапавярховы, -ая, -ае. Які мае адзін паверх. Драўляны аднапавярховы дом.. стаяў уздоўж левага краю двара, вокнамі да сонца. Нядзведскі.
@аднапакаёвы, -ая, -ае. Які складаецца з аднаго пакоя. Аднапакаёвая кватэра.
@аднапалатны, -ая, -ае. Які складаецца з адной заканадаўчай палаты. Аднапалатная парламенцкая сістэма.
@аднапалубны, -ая, -ае. Які мае адну палубу. Аднапалубнае судна.
@аднапалчанін, -а; мн. -чане, -чан; м. Той, хто служыць ці служыў у адным палку з кім-н. Паслухаў бы, як там [у Гдыні] шуміць прыбой, Як несціхана шалясціць галлісты Магутны бук па-над магілай іх — Аднапалчан-таварышаў маіх. Зарыцкі.
@аднапальцы, -ая, -ае. Які мае на руцэ, назе, лапе адзін палец. Аднапальцыя жывёлы.
@аднапартыйны, -ая, -ае. Які мае толькі адну палітычную партыю. Аднапартыйная сістэма.
@аднапланавы, -ая, -ае. Аднаго плану, аднаго падыходу, адналінейны; адной філасофскай канцэпцыі. Разнапланавасць таго ці іншага акцёра часам ідзе ад тэатра, якому трэба пашыраць рэпертуар, а найчасцей ад рэжысёра, які не хоча затрымліваць артыста на аднапланавых ролях. “Беларусь”.
@аднаплечы, -ая, -ае. Які мае адно плячо. Аднаплечы рычаг.
@аднапляменнік, -а, м. Той, хто належыць да аднаго з кім-н. племя.
@аднапляменніца, -ы, ж. Жан. да аднапляменнік.
@аднапляменны, -ая, -ае. Які належыць да аднаго з кім-н. племя.
@аднаполасць, -і, ж. Уласцівасць аднаполага.
@аднаполы, -ая, -ае. Які мае палавыя органы толькі аднаго полу (мужчынскія або жаночыя). Аднаполая кветка.
@аднапраходныя, -ых. Атрад самых прымітыўных млекакормячых, якія адзначаюцца наяўнасцю аднаго выхаду — клаакі.
@аднапутка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так, ж. Чыгуначны шлях з аднаго пуці. Рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Быкаў.
@аднапутны, -ая, -ае. Які мае адзін пуць. Аднапутны ўчастак дарогі.
@аднаразовасць, -і, ж. Уласцівасць аднаразовага.
@аднаразовы, -ая, -ае.
1. Які адбываецца або ўтвараецца адзін раз; аднакратны. Аднаразовая выплата. 2. Сапраўдны для выкарыстання толькі адзін раз. Аднаразовы пропуск.
@аднарог, -а, М -розе, м. Марская жывёліна сямейства дэльфінавых з доўгім біўнем у верхняй сківіцы.
@аднарогі, -ая, -ае. З адным рогам. Аднарогі насарог.
@аднароднасць, -і, ж. Уласцівасць аднароднага. Аднароднасць — асноўная адзнака раствораў. □ У паэзіі Багдановіча — у аснове, унутры — адзінства пошукаў, роздуму, працы і — на паверхні — ніякага адзінства почырку, ніякай аднароднасці формы. Лойка,
@аднародны, -ая, -ае. Які належыць да таго самага роду, разраду; аднолькавага характару; падобны. Аднародныя з'явы. Аднародныя збудаванні. // Аднолькавы ва ўсіх сваіх частках. Аднародная маса. Аднароднае асяроддзе. ○ Аднародныя члены сказагл. член.
@аднарукі, -ая, -ае. Які мае адну руку. Каля самае брамы брыгаднага двара Хрысцюка аклікнуў начны вартаўнік, аднарукі Кастусь Парфёнчык. Дуброўскі.
@аднаруч, прысл. Браць, рабіць што-н. адной рукой.
@аднаручка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Невялікая піла, прыстасаваная для работы адной рукой; нажоўка. Сякера.. [Васілю] спадабалася, а лучок, на яго думку, не заслугоўваў павагі. Усёй сваёй формай ён нагадваў сталярскую аднаручку. Чарнышэвіч.
@аднаручны, -ая, -ае. Прыстасаваны для работы адной рукой. Аднаручны спінінг.
@аднасастаўны, -ая, -ое. У выразе: аднасастаўны сказ гл. сказ.
@аднаселец, -льца, м. Разм. Жыхар або ўраджэнец сяла ў дачыненні да каго-н. з гэтага ж сяла. Тодар.., астаўшыся ад усіх сваіх аднасельцаў, упрасіў прыёмшчыка не пакідаць яго аднаго з жытам назаўтра. Чорны.
@аднасільны, -ая, -ае. Які мае магутнасць роўную адной конскай сіле. Аднасільны матор.
@аднасіць, -нашу, -носіш, -носіць; зак., што. 1. Пранасіць пэўны час вопратку, абутак.
2. Скончыць, пакінуць насіць ранейшую вопратку, абутак.
@аднаскладовасць, -і, ж. Уласцівасць аднаскладовага. Аднаскладовасць слова.
@аднаскладовы, -ая, -ае. Які змяшчае ў сабе адзін склад (пра слова).
@аднаслоўны, -ая, -ае. Які складаецца з аднаго слова. Аднаслоўная каманда. Аднаслоўны адказ.
@аднаспальны, -ая, -ае. Разлічаны для спання аднаму чалавеку.
@аднастайнасць, -і. ж. Уласцівасць аднастайнага.
@аднастайны, -ая, -ае.
1. Аднолькавы, нязменлівы на ўсім працягу. Тут была вялікая тэрыторыя, аднастайная сваёй прыродай. Чорны. Магло здацца, што ні моладзь, якая тут сабралася, нічога больш не ўмела скакаць, ні музыка — іграць, акрамя гэтай аднастайнай полькі. Лобан. Поезд ішоў сваёй аднастайнай хадою. Пестрак.
2. Які выяўляецца ў аднолькавым гучанні; манатонны. А яшчэ запомніўся мне аднастайны і роўны шум пушчы, што стаяла ўся ў красе асенняга золата. Краўчанка. Спачатку.. [Антонік] не мог разабраць ні аднаго слова, галасы зліваліся ў аднастайны гул. Мележ.
3. Аднародны паводле складу, будовы. Глеба з аднастайнай структурай. 4. Падобны адзін на адзін; зроблены на адзін узор. Тоўстым пластом лёг на саламяных стрэхах снег і, здаецца, яшчэ ніжэй прыгінае да зямлі старасвецкія будынкі, шэрыя, нізкія, аднастайныя. Колас.
@аднастволка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Аднаствольная стрэльба. За плячыма ў Лаўрэна тырчэла стрэльба-аднастволка. Якімовіч.
@аднаствольны, -ая, -ае. З адным ствалом. Аднаствольны мінамёт.
@аднастворкавы, -ая, -ае. Які мае адну створку. Аднастворкавыя вокны.
@аднастопны, -ая, -ае. Які складаецца з адной стапы. Аднастопны радок верша.
@аднаструнны, -ая, -ае. З адной струной. Аднаструнная ліра.
@аднасхільны, -ая, -ае. Які мае адзін схіл. Аднасхільны дах.
@аднасяльчанін, -а; мн. -чане, -чанаў і -чан; м. Тое, што і аднаселец. Мо ён [Калінін] у родны кут паехаў к зямлянам І там з аднасяльчанамі гаворыць. Зарыцкі. [Старшыня:] — Іду на вуліцу і сустракаю былога свайго аднасяльчаніна, калісьці разам свіней пасвілі. Шахавец. На чацвёртым тыдні вайны на вачах усёй вёскі фашысты павесілі.. аднасяльчаніна Розума Фёдара. Сіняўскі.
@аднасяльчанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да аднасяльчанін.
@аднатаваць, -тую, -туеш, -туе; зак., што. Адзначыць, запісаць, занатаваць.
@аднатомнік, -а, м. Аднатомнае выданне. Аднатомнік твораў М.Багдановіча.
@аднатомны, -ая, -ае. Які складаецца з аднаго тома. Аднатомнае выданне.
@аднатоннасць, -і, ж. Уласцівасць аднатоннага. Але, высока ацэньваючы дар Коласа, патрабавальнасці Багдановіч не зніжаў. Ён сурова гаварыў аб аднатоннасці вершаў зборніка. Лойка.
@аднатонны, -ая, -ае.
1. Нязменлівы, аднастайны паводле тону, гучання; манатонны. Аднатонныя песні спявала восень, жалобна шумеў аголены лес. Колас. Ноч звініць за акном аднатоннымі кроплямі. Скрыган.
2. Аднаколерны. Аднатонны стэп. Афарбоўка лесу ніколі не бывае аднатоннай.
@аднатоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аднатаваць.
@аднатыпны, -ая, -ае. Тое, што і аднатыповы.
@аднатыповасць, -і, ж. Уласцівасць аднатыповага. Аднатыповасць станкоў.
@аднатыповы, -ая, -ае. Аднаго ці падобнага тыпу. Аднатыповыя ўмовы. Аднатыповыя вобразы.
@аднаўкосны, -ая, -ае. Які косяць адзін раз на працягу лета. Аднаўкосная канюшына.
@аднаўленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аднаўляць — аднавіць і стан паводле знач. дзеясл. аднаўляцца — аднавіцца.
@аднаўленчы, -ая, -ае. Звязаны з аднаўленнем, які адносіцца да аднаўлення. Аднаўленчы перыяд. Аднаўленчыя працэсы. // Прызначаны для аднаўлення. Аднаўленчыя брыгады.
@аднаўляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да аднавіцца.
2.Зал. да аднаўляць.
@аднаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да аднавіць.
@аднафазны, -ая, -ае. Спец. Які мае адну фазу.
@аднафамілец, -льца, м. Той, хто мае з кім-н. няродным аднолькавае прозвішча. [Рыгор] здзіўлена пазіраў на мужчыну, не адважваючыся спытацца, ці той самы гэта Кірылюк, ці, можа, які аднафамілец. Арабей.
@аднафаміліца, -ы, ж. Жан. да аднафамілец.
@аднацыліндравы, -ая, -ае. Які мае адзін цыліндр (пра матор).
@адначасна, прысл. Тое, што і адначасова.
@адначаснасць, -і, ж. Уласцівасць адначаснага.
@адначасны, -ая, -ае. Тое, што і адначасовы. Адначасны спеў. Адначасны позірк.
@адначасова, прысл. 1.Прысл. да адначасовы.
2. У аднолькавай ступені, разам. Варвара і разгубілася і абрадавалася адначасова ад такога нечаканага павароту справы. Васілевіч.
@адначасовасць, -і, ж. Уласцівасць адначасовага.
@адначасовы, -ая, -ае. Які адбываецца, робіцца ў адзін час з чым-н. іншым. Адначасовыя падзеі. Адначасовае навучанне чытанню і пісьму. Адначасовае абслугоўванне трох станкоў.
@адначлен, -а, м. Найпрасцейшы від алгебраічных выразаў элементарнай алгебры.
@адначленны, -ая, -ае.
1. Які складаецца з аднаго члена. Адначленны сказ. 2. Які азначае сабой адначлен. Адначленная формула.
@аднашлюбнасць, -і, ж. Форма шлюбу, пры якой можна быць у шлюбе адначасова толькі з адной асобай; манагамія.
@аднашлюбны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аднашлюбнасці.
@аднашэрсны, -ая, -ае. Які мае шэрсць аднаго колеру; не стракаты.
@аднаярусны, -ая, -ае. Які складаецца з аднаго яруса; размешчаны ў адзін ярус.
@аднекванне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аднеквацца; адмаўленне, ухіленне ад чаго-н.
@аднеквацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. Адмаўляцца, адгаворвацца, адпірацца (у 2 знач.). Дзяўчына доўга маўчала, аднеквалася, што нічога не ведае. Няхай.
@аднекнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Аднакр. да аднеквацца. — Нічога мне не трэба, — аднекнулася маці. — Хіба ж галодная ці голая? Сачанка.
@аднекуль, прысл. З нейкага, не вельмі вядомага месца; з невядомай дакладна крыніцы. Аднекуль, як па сігналу, пачынае збірацца сям'я. Скрыган. Ужо аднекуль з лесу ці з саду на ржышча пад свежы сноп заляцеў жоўты лісток. Чорны.
@аднераставаць, -туе; зак. Скончыць нераст. Акунь ужо аднераставаў.
@аднесенасць, -і, ж. Суадноснасць паміж сабой чаго-н. падобнага; адпаведнасць.
@аднесены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аднесці.
@аднесці, -нясу, -нясеш, -нясе; -нясём, -несяце; пр. аднёс, -несла; заг. аднясі; зак., каго-што. 1. Аддаць, вярнуць пазычанае ці ўзятае на часовае карыстанне. Аднесці кнігу ў бібліятэку. 2. Тое, што і занесці (у 1 знач.). Жанчыны ўзялі на рукі і аднеслі ў хату Міронаву жонку. Галавач. Каб лішне не цягацца з мукой дыз розным другім харчам, рашылі аднесці іх.. да маці. Лынькоў.
// Адвесці ад чаго-н. руку ці тое, што знаходзіцца ў руцэ. — Гэта? — Юрка аднёс малюнак на выцягнутую руку. — Гэта нашы Руднічы, Коля. Курто. Зблізку зусім не відаць. Толькі калі выцягнуць на ўсю руку ды аднесці кнігу ад вачэй, тады можна што разабраць. Крапіва.
3. Падхапіўшы сваёй плынню, перамясціць што-н. (пра вецер, ваду, натоўп і пад.). У нізе Тоня бачыла сігнальныя партызанскія агні і баялася, што вецер можа далёка аднесці яе ад пасадачнай пляцоўкі. Шчарбатаў. Празрыста-быстраю ракой плыву, І хвалям у затоку Не аднесці, Хоць час пасыпаў снегам галаву, І мне яго не змесці, не атрэсці. Пушча.
/ у безас. перан. ужыв. Прайшло нямала дзён За працай, Нямала сноў аднесла ў дым. Маракоў.
4. Аддаліць што-н. ад чаго-н.; перасунуць, перамясціць. Аднесці будынкі ад берага ракі. Аднесці плот ад дарогі. 5.перан. На аснове падабенства ўключыць прадмет ці з'яву ў склад якіх-н. прадметаў ці з'яў; залічыць у пэўную групу; класіфікаваць. Лабановіч прыглядаецца да.. [Вольгі Віктараўны], мяркуе, да якой катэгорыі жанчын аднесці. Яна нагадвае яму тургенеўскую нігілістку. Колас.
// Дастасаваць да пэўнага часу, звязаць з пэўным перыядам.
// Перадаць у чыё-н. распараджэнне, залічыць на чый-н. рахунак. Аднесці да ведання саюзных рэспублік заканадаўства аб будове судоў саюзных рэспублік. 6. Перанесці на далей; адкласці. Аднесці экзамены на восень. ◊ Аднесці начыйрахунак — палічыць вінаватым каго-н. у чым-н.
@аднесціся, -нясуся, -нясешся, -нясецца; -нясёмся, -несяцеся; пр. аднёсся, -неслася; заг. аднясіся; зак. Паставіцца пэўным чынам да каго-, чаго-н.; выявіць свае адносіны да каго-, чаго-н. Уважліва аднесціся да жаданняў дзіцяці.
@аднікеляваць, -люю, -люеш, -люе; зак., што. Пакрыць слоем нікелю.
@аднімаемае, -ага, н. Велічыня (лік), якая аднімаецца ад другой велічыні (ліку).
@адніманне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аднімаць — адняць.
@аднімацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адняцца.
2.Зал. да аднімаць.
@аднімаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адняць.
@адно.
1.ліч. гл. адзін.
2.часціца абмежавальная. Разм. Толькі, выключна; больш нічога. [Андрэй] адно хмурыць твар і злосна страсае на лоб кучму бязладных сваіх валасоў. Зарэцкі. [Стары:] — Гаварыць можна адно тады, калі добра ведаеш чалавека. Бажко. Шпакі каля дарогі цэлы дзень адно крычаць. Колас.
/ У спалучэнні з словам “што”. Зянон Ляпіч.. адно што дапытваў — катаваў сябе: чаму правароніў момант, калі немцы набліжаліся да вёскі? М.Ткачоў.
3.часціца ўзмацняльная (часта ў спалучэнні з часціцай “ж”). Разм. Узмацняе момант нечаканасці, раптоўнасці наступлення дзеяння. Бачу — адно ж зноў паваліў снег. Гляджу — адно ж едуць госці. 4.злучнік супраціўны. Разм. Злучае члены сказа і сказы з адносінамі неадпаведнасці (звычайна ў спалучэнні са словамі “што”, “толькі”). Па свайму значэнню адпавядае злучнікам “толькі”, “аднак”. [Андрэй] жыў там некалькі дзён, а цяпер перабраўся на кватэру, вельмі добрую, адно што цесную. Чорны. Наталя не перамянілася, адно толькі, што папаўнела. Скрыган.
/ У спалучэнні з часціцай “ж”. [Цёця Каця:] Мне здавалася раней, што ваша жонка чарнявая, адно ж яна бландзінка. Крапіва.
5.злучнік далучальны. Разм. Далучае сказы, якія дапаўняюць або ўдакладняюць выказаныя раней думкі. Навакол былі лясы, кары хапала, адно еш на здароўе. Чорны. У вайну.. [Полацк] быў дашчэнту разбуран нямецка-фашысцкімі захопнікамі, адно ляжалі горы руін, тырчалі абломкі сцен. Хадкевіч.
@аднойчы, прысл. Аднаго разу. І вось аднойчы вечарам.. [бацька] выняў з футляра сваю скрыпку. Брыль. Аднойчы я адпачываў на Каўказе, у Хосце. Скрыган. [Маці:] — Я за гэты хвойнік так аднойчы палаялася з Амелькам, што ён і цяпер баіцца сустракацца са мной. Шамякін.
// Адзін раз. Дачка адыходзіла цвёрда, аднойчы зірнула назад. Дубоўка.
@аднолькава, прысл. 1.Прысл. да аднолькавы.
2. У роўнай меры, ступені. Найбольш насцярожыў яго [пагранічніка].. абутак: ва ўсіх трох аднолькава новыя боты з чырвонага юхту. Брыль.
@аднолькавасць, -і, ж. Уласцівасць аднолькавага.
@аднолькавы, -ая, -ае. Такі, які нічым не адрозніваецца ад іншых, такі самы. [Полаз:] — У аднолькавым мы становішчы былі пасля акупацыі. Адны галавешкі ды каміны засталіся. Шамякін. І аднолькавае гора У нас некалі было, І адзін і той жа вораг, І адно і тое ж зло. Астрэйка.
// Які ніколькі не змяніўся; такі, як заўсёды.
@аднорак, -рка, м. Разм. Адгалінаванне, запасны ход ад асноўнай нары. Пад адной з іх [ялін] нара барсука з некалькімі запаснымі адноркамі. В.Вольскі.
@адносіна, -ы, ж. 1. Лік, які атрымліваецца ад дзялення адной велічыні на другую. Геаметрычная адносіна. Лік, які паказвае, колькі працэнтаў дадзены лік складае ад другога ліку, называецца працэнтнай адносінай. 2. Дзелавая папера з запытаннем ці паведамленнем аб чым-н. Сяргей пачаў разбіраць прысланыя ўчора адносіны і распараджэнні. Шахавец.
@адносіны, -сін; адз. няма. 1. Характар паводзін, абыходжання каго-н. з кім-, чым-н. Выхаваць сацыялістычныя адносіны да сродкаў вытворчасці. □ Дзіўнымі былі адносіны Максіма да Машы. Шамякін. Дзеці нейкім сваім дзіцячым пачуццем разбіраюцца ў шчырасці дарослых, у адносінах іх да сябе. Васілевіч.
// Погляд на што-н., разуменне чаго-н. Камуністычныя адносіны да працы. 2. Сувязі паміж людзьмі, пэўнымі групамі ці краінамі, якія ўзнікаюць у працэсе іх дзейнасці, суіснавання. Дыпламатычныя, гандлёвыя, эканамічныя адносіны. Адносіны паміж настаўнікамі і вучнямі. Таварыскія адносіны. 3. Узаемная сувязь, залежнасць з'яў або іх кампанентаў. Адносіны прычыны да выніку. Пытанне аб адносінах свядомасці да матэрыі. 4. Дачыненне да каго-, чаго-н., сувязь з кім-, чым-н. І прозвішча яго — Дарожка — ніякіх адносін, здаецца, да дзятлаў не мае. Якімовіч.
◊ Ва ўсіх адносінах — з любога пункту гледжання. У адносінах дакаго, чаго — ужываецца ў якасці прыназоўніка са значэннем напрамку дзеяння.
@адносіцца, -ношуся, -носішся, -носіцца; заг. адносься; незак. 1.Незак. да аднесціся.
2. Уваходзіць у састаў, разрад чаго-н.; належаць да ліку якіх-н. з'яў, прадметаў. Нарач адносіцца да азёр, якія не зарастаюць раслінамі. В.Вольскі. Самае галоўнае, што нас яднала, — гэта тое, што мы адносіліся да ліку пакрыўджаных. Дамашэвіч.
3. Быць аднесеным да пэўнага часу, быць звязаным з пэўным перыядам. Першыя паэтычныя вопыты Янкі Купалы адносяцца да 1902 года. 4. Знаходзіцца ў пэўнай адпаведнасці, суадносінах з чым-н.
// Даваць пры дзяленні на другі лік пэўную дзель (заўсёды ў параўнанні з другой парай велічынь). Дзевяць адносіцца да трох, як тры да аднаго. Плошчы двух трохвугольнікаў адносяцца, як здабыткі іх асноў да вышыні. 3.Зал. да адносіць.
@адносіць, -ношу, -носіш, -носіць; заг. аднось. Незак. да аднесці.
@адносна.
1.прысл. У нейкай меры, ступені; больш ці менш; параўнальна. Цяпер.. [юнакі і дзяўчаты] адносна ціха, паддаўшыся агульнаму настрою, адпачываюць у цяні. Брыль.
2.прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам “адносна” выражае аб'ектныя адносіны: прыназоўнік паказвае на асобу, прадмет або паняцце, да якога мае дачыненне тое, што выказваецца. Адносна гэтай справы яшчэ нельга нічога сказаць. □ У нас няма сумнення адносна адзінай ідэйнай прыроды сучаснай савецкай літаратуры сацыялістычнага рэалізму. Перкін.
@адноснасць, -і, ж. Уласцівасць адноснага (у 1 знач.). Матэрыялістычная дыялектыка Маркса і Энгельса безумоўна ўключае ў сябе рэлятывізм, але не зводзіцца да яго, г. зн. прызнае адноснасць усіх нашых ведаў не ў сэнсе адмаўлення аб'ектыўнай ісціны, а ў сэнсе гістарычнай умоўнасці межаў набліжэння нашых ведаў да гэтай ісціны. Ленін.
○ Тэорыя адноснасцігл. тэорыя.
@адносны, -ая, -ае.
1. Які вызначаецца пры супастаўленні, параўнанні з чым-н.; рэальны, правільны толькі пры пэўных умовах. Абсалютная і адносная ісціна. □ [Заранік:] — А наконт глухамані, дык гэта разуменне адноснае: не такія мясціны ў нас ператвараюцца, ды так шпарка, што, прыехаўшы туды сёння, вы не пазнаеце, што было там учора. Хадкевіч.
// Прыкметны толькі пры супастаўленні з чым-н. менш значным, адчувальным; параўнальна невялікі. Але генерал.. меў рацыю: гэта было адноснае зацішша. Мележ.
2. У граматыцы — які паказвае адносіны да чаго-н., між чым-н. Адносны прыметнік. Адносны займеннік.
@адноўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аднавіць.
@адношаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аднасіць.
@аднясенне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адносіць — аднесці.
@адняты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адняць.
@адняцца, -німецца; пр. адняўся, -нялася, -нялося; зак. Пра часткі цела — перастаць дзейнічаць у выніку паралічу. Рука аднялася.
@адняць, -німу, -німеш, -німе і (радзей) адыму, адымеш, адыме; пр. адняў, -няла, -няло; заг. аднімі і (радзей) адымі; зак., каго- што. 1. Раз'яднаць з чым-н., аддзяліць ад чаго-н. Рыгор паспешна супыніў станок і адняў разец. Гартны.
// Адрэзаць, ампутаваць (канечнасць або частку яе). Адняць нагу. 2.што ад чаго. Паменшыць лік на некалькі адзінак. Ад пятнаццаці адняць сем. 3.безас. Паралізаваць, пазбавіць здольнасці гаварыць, рухацца і пад. Мову адняло. Ногі адняло. 4. Прымусіць патраціць што-н. (час, сілы і пад). Вячэра адняла больш за гадзіну. 5. Спыніць кармленне малаком маці; адвучыць ссаць грудзі.
@адобраны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адобрыць.
@адобрывацца, -аецца; незак. Зал. да адобрываць.
@адобрываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адобрыць.
@адобрыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., што. Станоўча аднесціся да чаго-н.; ухваліць. Калі.. [Сцёпка] даведаўся, што Аленка збіраецца далей вучыцца, то адобрыў яе намер. Колас.
// Згадзіцца з чым-н., прыняць (праект, план і пад.). [Кіеня:] — А гэта — інжынерскія разлікі. Іх можна або адобрыць, або забракаваць. Шыцік.
@адозва, -ы, ж. Пісьмовы або вусны зварот да каго-н. з заклікам, просьбай. [Маша:] — Во навіна якая! Мы будзем ставіць подпісы пад Адозвай за мір. Шамякін.
@адолены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адолець.
@адолець, -ею, -ееш, -ее; зак., каго-што. 1. Перамагчы ў барацьбе; асіліць. — Добра! — прамовіў генерал-палкоўнік. — Гэта па-гвардзейску. Сябе выратаваў і ворага адолеў. Мележ.
// Вынесці ўсе цяжкасці, пераадолець перашкоды. [Бобрык:] — Калі чалавек ведае, што ідзе да вялікай мэты, то якая б ні была цяжкая дарога, ён не спыніцца, адолее ўсё. Дуброўскі.
2. Перасіліць, перамагчы ў сабе якія-н. жаданні, пачуцці і пад. [Алёшын:] Не маю сіл адолець я сумненні. Бачыла. [Аксіння] адолела, як магла, хваляванне, пачала развязваць клунак. Мележ. Атрымалася суха, ніяк не магла адолець [Вера] стомленасць і адчуванне страшнай адзіноты. Мікуліч.
// Авалодаць усёй істотай (пра жаданні, пачуцці і пад.). Цела адразу адолела салодкая знямога. Быкаў. Клопаты зноў адолелі Андрэя. Шахавец.
3. Справіцца з чым-н., асіліць якую-н. справу. — Давай, Міцечка, пілу, — сказаў тата, паставіўшы ў снег сякеру, — адолеем гэта дрэва, ды пойдзем і мы дахаты на гарачую бульбу. Пальчэўскі.
// Перамогшы цяжкасці ў вывучэнні, авалодаць, засвоіць. Адолець латынь. □ Тое, што за адзін год Міця адолеў два класы, параўняўшыся з Сюзанай, адбылося зноў жа не без яе дапамогі, хоць яна аб гэтым не ведае. Навуменка. [Змітрок:] Я цяпер столькі кніг па электрычнасці прывёзз горада, што змагу трымаць [экзамен] за інстытут, калі ўсе іх адолею. Губарэвіч.
// Рухаючыся, прайсці, пераадолець які-н. цяжкі шлях. Прысталі коні — хоць ты плач, Як гэты шлях адолець! Смагаровіч.
// Разм. З цяжкасцю з'есці, выпіць што-н. (звычайна аб вялікай колькасці). Адолець кацялок кашы. 4.Разм. Дакучаючы, пазбавіць спакою; замучыць. [Мікола:] — Як жа гэта выйшла, што калгасніцу куры і козы адолелі? Скрыпка.
@адольваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адолець.
@адометр, -а, м. Прылада для вымярэння пройдзенай адлегласці.
[Ад грэч. odos — дарога і metron — мера.]
@адонак, -нка, м. Подсціл з галля, жэрдак, на які кладуць стог; стажар'е. Працавалі дружна: жанчыны зграбалі сена ў валкі, мужчыны складалі ў копы і падносілі іх на насілках да адонкаў. Сабаленка. [Шафёр] збегаў да старога адонка, выцягнуў адтуль дзве сухія жардзіны і за некалькі хвілін зладзіў насілкі. Кулакоўскі.
@адоніс, -у, м. Лекавая расліна сямейства казяльцовых; гарыцвет.
@адораны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адарыць.
@адорваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адарыць.
@адорвень, -я, м. Спец. Адарваная глыба горнай пароды, прынесеная ледавіком. Адорвені дэвонскіх парод.
@адпаведна.
1.прысл. Належным чынам, суразмерна.
2.прыназ. з Д і Т. Згодна чаму і згодна з кім-чым; у залежнасці ад чаго-н. Пан Длугошыц, кожны раз сустракаючы новага госця, выказваў усе адзнакі гаспадарскай радасці і шляхетнасці: кланяўся, ветліва паціскаў руку, кідаў тую ці іншую фразу, адпаведна выпадку ці асобе госця. Колас. — Думка асушыць Калхіду з'явілася даўно, — гаварыў Андрэй Міхайлавіч. — Яна ўмацоўвалася адпаведна з ростам тэхнікі. Самуйлёнак.
@адпаведнасць, -і, ж. Узгодненасць, роўнасць ці падабенства з'яў, прадметаў у якіх-н. адносінах. Адпаведнасць вытворчых адносін ступені развіцця прадукцыйных сіл. ◊ У адпаведнасціз чым — згодна з чым-н.
@адпаведны, -ая, -ае.
1. Патрэбны, які падыходзіць для дадзенага выпадку. Палкоўнік у адпаведных месцах усміхаўся, .. часам, нават у знак згоды злёгку ківаў галавой, Лынькоў. [Марыне Паўлаўне], відаць, .. [цяжка] было знайсці адпаведны тон — яна баялася, каб не раззлаваць.. [Карызну]. Зарэцкі.
2. Які адпавядае чаму-н. Як вядома, многія словы ў беларускай мове адрозніваюцца паміж сабою толькі па цвёрдасці або мяккасці адпаведных зычных. Юргелевіч. На адпаведных паваротах рэчкі, паміж двума радамі чароту паказалася святло фараў. Брыль.
// Які вынікае з чаго-н. папярэдняга. Пленум прыняў па дакладзе адпаведную пастанову. □ Сцёпка замяўся, а стрэлачнік атакаваў яго яшчэ больш энергічна, зрабіўшы з гэтага адпаведны вывад. Колас.
@адпавяданне, -я, н. Разм. Тое, што і адказ (у 1 знач.). На добрае пытанне добрае і адпавяданне. Прыказка. Якое пытанне, такое і адпавяданне. Прыказка.
@адпавядаць, -аю, -аеш, -ае; незак., чаму. 1. Быць у суладнасці, стасавацца з чым-н.; гарманіраваць. Пейзаж тутновы, і ён, на дзіва адпавядае душэўнаму стану галоўнага героя. Кучар. У годзе ёсць адзіная пара, што сталаму адпавядае ўзросту. Русецкі.
2. Быць вартым чаго-н., падыходзячым для якіх-н. мэт; задавальняць. [У.І.Ленін] звяртаў асаблівую ўвагу на тое, наколькі светапогляд пісьменніка, яго бачанне рэчаіснасці адпавядаюць думкам і пачуццям народных мас. Івашын.
3. Супадаць, быць роўным, аднолькавым з чым-н. Цана павінна адпавядаць вартасці тавару. Копія адпавядае арыгіналу. □ Тое.. [ўяўленне] аб рабфаку, што склалася ў Сцёпкі дома, зусім не адпавядала таму рабфаку, які Сцёпка бачыў цяпер перад сабою. Колас.
4. Быць у пэўных суадносінах, сувязі з чым-н. Большасці цвёрдых адпавядаюць мяккія зычныя, у выніку чаго ўтвараюцца суадносіны зычных у беларускай мове па цвёрдасці і мяккасці. Юргелевіч.
@адпаданне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адпадаць — адпасці (у 1 знач.).
@адпадаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпасці.
@адпадзенне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпадаць — адпасці.
@адпаіць, -паю, -поіш, -поіць; заг. адпаі; зак., каго. 1. Адкарміць малаком; выгадаваць на пойле. Адпаіць цяля. 2.Разм. Вылечыць, давесці да нармальнага стану якім-н. пітвом, лякарствам.
@адпайванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпайваць — адпаяць.
@адпайвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адпаяцца.
2.Зал. да адпайваць.
@адпайваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпаяць.
@адпакутаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. Пражыць пэўны час у пакуце, мучэнні. [Ганна:]— Родненькі мой, Петрусёк, шчасце маё, я ўжо адпакутавала даволі, колькі нацярпелася знявагі без цябе. Нікановіч.
// Пазбавіцца пакут, кончыць пакутаваць. Край ты мой, край — залатое Палессе! Ты адпакутаваў, знішчыў нягоды. Дубоўка.
@адпал, -у, м. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адпальваць—адпаліць (у 2 знач.).
@адпаласаваць, -сую, -суеш, -суе; зак. Разм. 1.чаго. Адрэзаць, адарваць паласу якога-н. матэрыялу і пад.
2.перан.; каго. Моцна набіць каго-н. (рэменем, плёткай), пакінуўшы па целе рубцы, палосы. Вясковыя хлапчукі-падшывальцы грамадою ішлі за бацюшкам, напамінаючы яму, як ён спяваў і скакаў з Купрыяніхаю і як яго чуць Купрыян не адпаласаваў на прыгуменні. Чарот.
@адпаласканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпаласкаць.
@адпаласкацца, -лошчацца; зак. Адмыцца, палошчучыся. Настольнік добра адпаласкаўся.
@адпаласкаць, -лашчу, -лошчаш, -лошча; зак., што. Палошчучы ў вадзе, адмыць, выпаласкаць.
@адпалаць, -ае; зак. Перастаць палаць. Дровы адпалалі. Зара адпалала. // перан. Улегчыся, уціхнуць (пра якія-н. бурныя падзеі).
@адпалены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр.ад адпаліць.
@адпаліраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпаліраваць.
@адпаліраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Паліруючы, зрабіць што-н. гладкім, бліскучым. Адпаліраваць шкло, стол, шафу.
@адпаліроўвацца, -аецца; незак. Зал. да адпаліроўваць.
@адпаліроўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпаліраваць.
@адпаліць, -палю, -паліш, -паліць; зак., што. 1. Спаліць частку прадмета. Адпаліць канец бервяна. // Перапаліўшы, аддзяліць. Адпаліць кавалак вяроўкі. 2.Спец. Апрацаваць тэрмічным спосабам метал, шкло, каб надаць ім неабходныя якасці.
3.перан. Зрабіць, сказаць што-н. нечаканае. [Алесь:] “Ці мала што можа адпаліць вораг у апошнюю хвіліну”. Броўка. — А ты чаго з лесу ад мяне ўцякаў? — звярнуўся незнаёмы да Грышкі. — Спужаўся вас, дык і ўцякаў, — адпаліў, не думаючы, Грышка і перавёў свой погляд на бацьку. Чарот.
◊ Адпаліць штуку — зрабіць што-н. недарэчнае, непатрэбнае.
@адпалосквацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адпаласкацца.
2.Зал. да адпалоскваць.
@адпалоскваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпаласкаць.
@адпалуднаваць, -ную, -нуеш, -нуе; зак. Кончыць палуднаваць. Адна змена адпалуднавала, пачынае другая.
@адпальванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпальваць — адпаліць.
@адпальвацца, -аецца; незак. Зал. да адпальваць.
@адпальваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпаліць.
@адпальны, -ая, -ае. Спец. Звязаны з адпалам, прызначаны для адпалу. Адпальныя работы. Адпальная печ.
@адпампаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпампаваць.
@адпампаваць, -пую, -пуеш, -пуе; зак. Адліць з дапамогаю помпы.
@адпампоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпампоўваць — адпампаваць.
@адпампоўвацца, -аецца; незак. Зал. да адпампоўваць.
@адпампоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпампаваць.
@адпанаваць, -ную, -нуеш, -нуе; зак. 1. Пражыць нейкі час у раскошы, па-панску. [Любка:] — А цяпер мая справа — Спі, гуляй— маю права. За цябе адгуляю, За цябе адпаную. Бялевіч.
2.Разм. Скончыць, перастаць панаваць, кіраваць кім-н. Адпанавалі багацеі.
@адпараны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпарыць.
@адпарванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпарваць — адпарыць.
@адпарвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адпарыцца.
2.Зал. да адпарваць.
@адпарваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпарыць.
@адпароцца, -порацца; зак. Адарваўшыся па шве, аддзяліцца (пра што-н. прышытае).
@адпароць, -пару, -пораш, -пора; зак., што. Разрэзаўшы, разарваўшы ніткі па шве, аддзяліць прышытае. Адпароць каўнер. □ Жонка — не рукаў, не адпораш. Прыказка.
@адпарыраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпарыраваць.
@адпарыраваць, -рую, -руеш, -руе; заг. адпарыруй; зак. 1. Адбіць удар праціўніка (звычайна пры фехтаванні). Чарапіцкі з месца кінуўся да Барвіны.., але той ужо стаяў на нагах, гатовы адпарыраваць удары. Пестрак.
2.перан. Абвергнуць, адхіліць чые-н. довады, папрокі. Калі ж дакладчык прабаваў адпарыраваць рэпліку, у пакоі ўспыхваў гучны рогат. Стаховіч.
@адпарыцца, -рыцца; зак. Адстаць, аддзяліцца пад уздзеяннем пары, цеплыні.
@адпарыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., што. Размякчыўшы парай, гарачай вадой, аддзяліць. Твае ж рукі прапахлі смалой, Мазалёў ты з далоні сухой Не адпарыш гарачай вадой. Бялевіч.
@адпас, -у, м. Адкорм, адгул жывёлы на пашы.
@адпасванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпасваць — адпасвіць.
@адпасвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адпасвіцца.
2.Зал. да адпасваць.
@адпасваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпасвіць.
@адпасвены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпасвіць.
@адпасвіцца, -пасуся, -пасешся, -пасецца; -пасёмся, -пасяцеся, -пасуцца і -пасуся, -пасвішся, -пасвіцца; -пасвімся, -пасвіцеся, -пасвяцца; пр. адпасвіўся, -пасвілася; заг. адпасіся: зак. 1. Адкарміцца, адгуляцца на падножным корме; ад'есціся.
2. Скончыць пасвіцца.
@адпасвіць, -пасу, -пасеш, -пасе; -пасём, -пасяце, -пасуць і -пасу, -пасвіш, -пасвіць; -пасвім, -пасвіце, -пасвяць; пр. адпасвіў, -павіла; заг. адпасі; заг. 1. Правесці, на пасьбе пэўны час. Адпасвіць сваю чаргу. 2.каго. Адкарміць на падножным корме. Адпасвіць цялят на канюшыне.
@адпасці, -паду, -падзеш, -падзе; -падзём, -падзяце; зак. 1. Аддзяліўшыся, адарваўшыся ад чаго-н., адваліцца. Сукі на старадрэвіне засохлі і адпалі. □ Вучні атынкавалі ўсе месцы, дзе адпала тынкоўка, пафарбавалі парты. “Звязда”. Молат гучна грымне — Ржа-луска адпадзе. Бядуля.
2. Страціць сувязь з кім-, чым-н., выйсці са складу якога-н. аб'яднання. Ад сістэмы капіталізму адпаў шэраг краін Еўропы і Азіі. 3.перан. Страціць значэнне, сэнс; аказацца неістотным, непатрэбным. Цяпер, калі праблема зямлі адпала, калі зямлі хапае, колькі хочаш, нашы бацькі хочуць аддаваць сваіх дзяцей у навуку. Дамашэвіч.
// Прайсці, знікнуць. Ахвота адпала.
@адпасціцца, -пасуся, -пасешся, -пасецца; -пасёмся, -пасяцеся, -пасуцца; пр. адпасціўся, -цілася; заг. адпасіся; зак. Тое, што і адпасвіцца.
@адпасціць, -пасу, -пасеш, -пасе; -пасём, -пасяце, -пасуць; пр. адпасціў, -ціла; заг. адпасі; зак., каго і без дап. Тое, што і адпасвіць.
@адпаўзанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпаўзаць — адпаўзці.
@адпаўзаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпаўзці.
@адпаўзці, -зу, -зеш, -зе; -зём, -зяце; зак. Рухаючыся паўзком, аддаліцца ад чаго-н., заняць новае месца. Тоня адпаўзла за яліну і нарыхтавалася да бою. Шчарбатаў.
@адпацелы, -ая, -ае. Пакрыты налётам вільгаці.
@адпацець, -ее; зак. Пакрыцца налётам вільгаці. Шыбы адпацелі. / у перан. ужыв. Вось так і загінуў куточак лясны, І хвоі смалой адпацелі. Бялевіч.
@адпачкаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпачкавацца.
@адпачкавацца, -куецца; зак. 1. Узнікнуць шляхам бясполага размнажэння, развіцца з почкі. З апалай галінкі адпачкаваўся куст агрэсту. 2.перан. Аформіцца ў самастойную адзінку, выдзеліўшыся з агульнага цэлага. З брыгады адпачкаваўся атрад падрыўнікоў.
@адпачкоўвацца, -аецца. Незак. да адпачкавацца.
@адпачнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Тое, што і адпачыць.
@адпачывальня, -і, ж. Уст. Спальня (звычайна ў багатым доме).
@адпачыванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпачываць — адпачыць.
@адпачываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпачыць.
@адпачываючы, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. незал. цяпер. ад адпачываць.
2.у знач. наз.адпачываючы, -ага, м. Той, хто дзе-н. адпачывае. З акіяна нахлынула раптам вялікая хваля і нечакана акаціла ўсіх адпачываючых халоднай вадой. Лынькоў.
3.Дзеепрысл. незак. ад адпачываць.
@адпачын, -у, м. Тое, што і адпачынак (у 1 знач.).
○ Адпачын металу — аднаўленне ўласцівасцей металу пры нагрэве да тэмпературы, меншай за тэмпературу рэкрышталізацыі.
@адпачынак, -нку, м. 1. Перапынак у рабоце, у якім-н. занятку для аднаўлення фізічных ці разумовых сіл. Летні адпачынак школьнікаў. □ Брыгада стала на работу ў той жа дзень, пасля кароткага адпачынку. Чорны. Цалюткі дзень без адпачынку Збірала ягады дзяўчынка. Муравейка.
2. Часовае вызваленне ад службы, работы для аднаўлення сіл, лячэння і пад.; водпуск (у 2 знач.). Грамадзяне СССР маюць права на адпачынак. □ Бацька якраз атрымаў чарговы адпачынак і чакаў сына, каб разам паехаць у вёску, да цёткі Глашы. Гамолка.
@адпачыць, -чну, -чнеш, -чне; -чнём, -чняце; заг. адпачні; зак. Аднавіць сілы, зрабіўшы перапынак у рабоце, у якім-н. занятку. Ногі замлелі і ў роце гарыць, Якраз бы цяпер адпачыць. Жычка. Ігнась узлез па прыступках на ганак. Іх толькі пяць, а як змарыўся. На ганку ён адпачыў і зайшоў у хату. Чарнышэвіч.
@адпашчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпасціць.
@адпаяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпаяць.
@адпаяцца, -яецца; зак. Аддзяліцца па тым месцы, дзе прыпаяна, пад уздзеяннем высокай тэмпературы. Кран адпаяўся.
@адпаяць, -яю, -яеш, -яе; зак., што. Аддзяліць прыпаяную частку награваннем. Адпаяць ручку самавара.
@адперазаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адперазаць.
@адперазацца, -перажуся, -пяражашся, -пяражацца; заг. адперажыся; зак. Зняць з сябе папругу, пояс; расперазацца.
@адперазаць, -перажу, -пяражаш, -пяража; заг. адперажы; зак., што. Зняць папругу, пояс. — Ну, вы там, шчанюкі, марш дадому, — абурана крыкнуў Даміра і зрабіў выгляд, што хоча адперазаць рэмень. Асіпенка.
@адперці, адапру, адапрэш, адапрэ; адапром, адапраце; пр. адпёр, -перла; заг. адапры; зак., што. 1. Адчыніць, зняўшы запоры (зашчэпку, засаўку, завал). З гучным клопатам вецер Вароты адпёр і запёр. На кані сваім дзеці Уз'ехалі ціха на двор. Куляшоў.
2.Разм. Хутка аднесці што-н. цяжкае. Адперці мех бульбы на воз.
@адперціся, адапруся, адапрэшся, адапрэцца; адапромся, адапрацеся; пр. адпёрся, -перлася; заг. адапрыся; зак. 1. Адчыніцца (пра што-н. запёртае). Вароты адперліся. □ Казлянятачкі, Белянятачкі, Адамкніцеся, Адапрыцеся... Барадулін.
2.Разм. Не прызнацца ў чым-н., адмовіцца ад чаго-н.
@адпетаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. Разм, Нацярпецца гора, адпакутаваць. [Сымон:] — Собіла ж мне ў палон тады трапіць, два гады адпетаваў. Лынькоў.
@адпеты, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адпець.
2.у знач. прым. Непапраўны, безнадзейны ў сваіх недахопах. Зноў лынды б'е, лайдак адпеты, і не збіраецца як трэба працаваць. Корбан.
@адпеў, адпеву, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпяваць — адпець.
@адпець, -пяю, -пяеш, -пяе; зак. 1.што і без дап. Тое, што і адспяваць.
2.каго. Выканаць над нябожчыкам абрад адпявання.
@адпечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адцячы.
@адпёрты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адперці.
@адпівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адпіцца.
2.Зал. да адпіваць.
@адпіваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпіць.
@адпілаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпілаваць.
@адпілаваць, -лую, -луеш, -луе; зак., што. Адрэзаць пілою. Адпілаваць канец бервяна.
@адпілоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпілоўваць — адпілаваць.
@адпілоўвацца, -аецца; незак. Зал. да адпілоўваць.
@адпілоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпілаваць.
@адпілоўка, -і, ДМ -цы, ж. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпілоўваць — адпілаваць.
@адпінаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпяць.
@адпіранне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпіраць — адперці.
@адпірацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адперціся.
@адпіраць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адперці.
@адпісаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпісаць.
@адпісацца, -пішуся, -пішашся, -пішацца; зак. Разм. Ухіліцца ад выканання чаго-н., напісаўшы фармальны адказ. І пры ўсім тым.. [ліст] напісан не абы-як, не для таго, каб адпісацца, — на дзвюх старонках хворы пісьменнік [Кузьма Чорны] разабраў плюсы і мінусы абодвух апавяданняў. Мележ.
@адпісаць, -пішу, -пішаш, -піа; зак. 1.што, каму. Даць пісьмовы адказ на запытанне, пісьмо і інш. — А ты, Павел, адпішы Эльзе, перадай прывітанне ад усіх нас. Чарнышэвіч.
2.што, каму. Разм. Перадаць у спадчыну па завяшчанні, апісаць. [Цар:] — Каторы з вас дастане тую свінку.., таму ўсё царства адпішу! Якімовіч.
3.каго. Уст. Зняўшы з уліку, перавесці, перадаць куды-н. Адпісаць з часці салдата. 4.Уст. Адабраць па вопісу; канфіскаваць. Адпісаць панскую маёмасць у фонд дзяржавы.
@адпісвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адпісацца.
2.Зал. да адпісваць.
@адпісваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпісаць.
@адпіска, -і, ДМ -цы; Р мн. -сак; ж. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпісаць.
2. Пісьмо з якім-н. паведамленнем, данясеннем, адказам.
// Фармальны адказ, які не закранае сутнасці справы. Канцылярская адпіска.
@адпіты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпіць.
@адпіханне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпіхаць — адапхнуць і адпіхацца — адапхнуцца.
@адпіхацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адпіхнуцца.
2.Зал. да адпіхаць.
@адпіхаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адапхнуць.
@адпіхванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпіхваць — адпіхнуць і адпіхвацца — адпіхнуцца.
@адпіхвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адпіхнуцца.
2.Зал. да адпіхваць.
@адпіхваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпіхнуць.
@адпіхнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Тое, што і адапхнуцца.
@адпіхнуць, -ну, -неш, -не; зак. Тое, што і адапхнуць.
@адпіцца, адап'юся, адап'ешся, адап'ецца; адап'ёмся, адап'яцеся; заг. адпіся; зак. Разм. Паздаравець, набрацца сіл, ачуняць, часта п'ючы што-н. Адпіцца малаком.
@адпіць, адап'ю, адап'еш, адап'е; адап'ём, адап'яце; заг. адпі; зак., чаго, што і без дап. 1. Выпіць трошкі, частку чаго-н. Жанчына села, крыху адпіла з чаркі. Шамякін.
2. Перастаць, скончыць піць.
@адплакацца, -плачуся, -плачашся, -плачацца; зак. Разм. Адпрасіцца ад чаго-н. з дапамогай плачу. Раз Іван, моцна пакрыўджаны, адважыўся зайсці ў кусты на бераг рэчкі... Тут, думаў ён, ніхто яму не перашкодзіць адплакацца за ўсё. Колас.
@адплакаць, -плачу, -плачаш, -плача; зак. 1. Скончыць, перастаць плакаць.
2. Праплакаць пэўны час.
3.што. Выказаць, плачучы, свой душэўны боль. Язэпка ўжо адплакаў, колькі мог, сваю разлуку з домам. Якімовіч. Адплачце, гусі, Сум над балатамі. Кляшторны.
@адплата, -ы, ДМ -плаце, ж. 1. Разлік, плата (за працу, паслугу, доўг); аплата. [Байкач:] Што вам трэба? [Пякарская:] Адплата па векселях. Гурскі. [Сёмка:] — Уся сям'я працуе цэлы год, а ў канцы — нічагусенькі ў адплату. Гартны. [Сімон:] — Зямлю іхнюю.. [жанчын] бяру сабе ў адплату доўгу. Самуйлёнак.
// Аддзяка за клопат, дбанне.
2.перан. Помста, кара за злачынства, крыўду. [Алёшын:] Яшчэ душа адплатаю гарыць — Ні смерці жах, ні чорны цень магілы Агонь душы не здольны пагасіць. Бачыла.
@адплаціцца, -плачуся, -плацішся, -плаціцца; зак. 1.Разм. Заплаціць належнае за працу, доўг; разлічыцца. [Каменка:] — Баяцца [сяляне], што як дадуць рамантаваць рабочым [інвентар], дык не адплацяцца потым. Галавач. [Марына:] — Возім пану — нельга адплаціцца. Хоць ідзі ўжо з торбай за парог. Бялевіч.
// Аддзякаваць за клопат, дбанне. І ўсё шчыра табе [хлеб] паслугоўвалі так, Каб на воку нас, бедных, ты меў... А ты што нам зрабіў, адплаціўся ты як? Купала.
2.перан. Панесці якое-н. пакаранне за свае ўчынкі, дзеянні. [Рыгор:] — Разбурыла паліцыя і забастовачны камітэт і арганізацыйны камітэт.. Колькі было арыштаў ды высылак! Яшчэ, можна сказаць, я лёгка адплаціўся. Гартны.
@адплаціць, -плачу, -плаціш, -плаціць; зак. 1. Аддзячыць, узнагародзіць за што-н. (клопат, працу і пад.). Я адплаціў народу, Чым моц мая магла: Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла. Купала. [Зямля] адплаціць увосень хлебаробу за яго шчырую працу багатым ураджаем. “Звязда”.
// Адказаць якімі-н. дзеяннямі, учынкамі, словамі на чые-н. дзеянні, учынкі, словы. Нявольнікі працы адплацяць паўстаннем За раннюю старасць, за слёзы маленства. Глебка. Убачыўшы на твары Паліны непрыязнасць, цяпер ужо не схаваную, .. [Шмякаў] зразумеў сапраўдны сэнс Палініных слоў і адплаціў ёй іранічным позіркам. Савіцкі.
2.перан. Адпомсціць за крыўду, злачынства. Ды знайшоўся.. адзін чалавек, што адплаціў пану за ўсе людскія слёзы і крыўды. Якімовіч. [Салдаты:] — Дамоў направіліся мы, Каб адплаціць за ўсе нягоды І ганьбу з нашага народу Крывёй праклятых гадаў змыць. Танк.
◊ Адплаціць (плаціць) той жа манетай — адказаць тым жа, такім жа ўчынкам, такімі ж адносінамі.
@адплачаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адплаціць.
@адплачвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адплаціцца.
2.Зал. да адплачваць.
@адплачваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адплаціць.
@адплесці, -пляту, -пляцеш, -пляце; -пляцём, -плецяце, -плятуць; зак., што. Аддзяліць, расплятаючы.
@адплесціся, -пляцецца; -плятуцца; зак. Аддзяліцца ад чаго-н. сплеценага.
@адплецены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адплесці.
@адплёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адплявацца.
@адплёўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпляваць.
@адплікнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што. Абл. Адшпіліць (гузік, аплік, запінку). Кастусь абрадавана ўзяў шапку, надзеў яе на галаву, і, адплікнуўшы, адгарнуў яе верх і закрыў ім патыліцу і вушы. Галавач. Адплікнуў ён [мухамор] пінжачок Модны свой, у крапку. Калачынскі.
// Адкрыць, адшчапіць (пра сумачку, рыдыкюль і пад.). [Ніна] адплікнула свой рыдыкюльчык і дастала невялікую насовачку. Кавалёў.
@адплываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адплысці, адплыць.
@адплысці, -плыву, -плывеш, -плыве; -плывём, -плывяце; зак. 1. Плывучы, аддаліцца на нейкую адлегласць ад каго-, чаго-н. Адплысці ад берага. 2. Перамясціцца куды-н.; пасплываць. У даль начную адплылі Усе хмурынкі, што так ззялі Красой дзівоснай для зямлі. Астрэйка. Туман адплыў на ўзлессе ракі. Броўка.
// перан. Павольна, плаўна аддаліцца. Бярозавыя прысады.. парадзелі, бы расступіліся, адплылі ўбок, і неяк адразу ж за імі з'явіўся камбайн. Савіцкі.
// Мінуцца, знікнуць. Адплылі ў таямнічую далеч яго [Сяргея] басаногія гады, адплылі і не вернуцца. Шахавец. Думкі пра малодшага сержанта хутка без следу адплылі. Мележ.
3. Выйсці ў плаванне. Ціха ў порце, бо на параходзе Ў Аргенціну адплыў жывы тавар. Танк.
@адплыццё, -я, н. Адыход (судна) ад берага; выхад у плаванне. Адплыццё парахода.
@адплыць, -плыву, -плывеш, -плыве; -плывём, -плывяце; зак. Тое, што і адплысці.
@адплюшчаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адплюшчыць.
2.у знач. прым. Не закрыты павекам, расплюшчаны (пра вочы). [Ніна:] — Думаеш, я не заўважаю, як ты падоўгу ляжыш у ложку з адплюшчанымі вачыма і ад нечага трывожнага не можаш заснуць. Шахавец.
@адплюшчвацца, -аецца. Незак. да адплюшчыцца.
@адплюшчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адплюшчыць.
@адплюшчыцца, -плюшчыцца; зак. Адкрыцца, расплюшчыцца (пра вочы). Павекі вачэй заварушыліся, сілячыся адплюшчыцца. Якімовіч.
@адплюшчыць, -плюшчу, -плюшчыш, -плюшчыць; зак., што. Адкрыць, расплюшчыць (пра вочы). Калі.. [Завішнюк] адплюшчыў вочы, убачыў, як над лесам, над самымі Мсціжамі, там, куды вяла шаша, гарыць зарава. Пташнікаў.
@адплявацца, -плююся, -плюешся, -плюецца; -плюёмся, -плюяцеся; зак. 1. Плюючы, ачысціць рот ад чаго-н. [Аўдзей:] — Учора павёў.. [кабылу] да калодзежа.., а яна як вырвецца з маіх рук ды як капане заднімі нагамі, дык увесь твар мне.. заляпіла, ледзь адпляваўся. Кулакоўскі.
2.перан. Сплёўваючы, выказаць агіду да чаго-н., нежаданне мець з кім-н. справу.
@адпляваць, -плюю, -плюеш, -плюе; -плюём, -плюяце; зак. Пляўком выдаліць што-н. з рота.
@адпляскаць/1, -аю, -аеш, -ае; зак. Перастаць пляскаць.
@адпляскаць/2, -пляшчу, -плешчаш, -плешча; зак., што. Плешчучы, надаць чаму-н. адпаведную форму.
@адплятацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адплесціся.
2.Зал. да адплятаць.
@адплятаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адплесці.
@адпоены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпаіць.
@адпойванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпойваць — адпаіць.
@адпойвацца, -аецца; незак. Зал. да адпойваць.
@адпойваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпаіць.
@адпомсціцца, -мшчуся, -мсцішся, -мсціцца; зак. Тое, што і адпомсціць. [Бэсман:] І я ім не дарую Ні вёсак спаленых, ні слёз дзяцей.. За ўсё адпомшчуся. Глебка. Перад вечарам сказалі, што тут лепш.. [Міхалку] не быць: на гэтай адзіноце можа з'явіцца Толік і адпомсціцца. Чорны.
/ у безас. ужыв. Праз міг Над нетрамі лясоў Галасіў трубач... — Мы іх [уланаў] дагонім. І за ўсё Адпомсціцца... Не плач! Броўка.
@адпомсціць, -мшчу, -мсціш, -мсціць; зак. Адплаціць за здзекі, крыўду; учыніць помсту каму-н. І Раманюк ля таго кургана пакляўся адпомсціць ворагу і за пакутніцкую смерць Тараса і за ўсіх нас. Краўчанка. Падаб'юць — дапаўзу на руках, Каб вінтоўку ўзяць І за тое, што бачыў адпомсціць. Панчанка.
@адпомшчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпомсціць.
@адпор, -у, м. Адбіццё нападу. Толькі ўзніме вораг зброю — Мы адпор яму дадзім. Журба.
// Процідзеянне каму-, чаму-н. Рэвалюцыйная літаратура дапамагала вызваленчым сілам Народнага фронту даць рашучы адпор фашысцкай ідэалогіі. У.Калеснік.
@адпораты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпароць.
@адпорвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адпароцца.
2.Зал. да адпорваць.
@адпорваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпароць.
@адпоўзаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Скончыць поўзаць.
@адпоўзваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпоўзаць.
@адправа, -ы, ж. Набажэнства. Ніжэй, на шырокім зялёным сухадоле.. паставілі.. людзі над крыніцаю каплічку. У ільінскую пятніцу бывае тут адправа. Гарэцкі. Перад абедам Вінцэнты зрабіў жалобную адправу. Чорны.
@адправаджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адправадзіць.
@адправаджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адправадзіць.
@адправадзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго. Разм. Прымусіць пайсці адкуль-н.; груба, бесцырымонна адаслаць; прагнаць.
@адправіцца, -праўлюся, -правішся, -правіцца; зак. 1. Пайсці, паехаць, рушыць куды-н.; выправіцца. Адправіцца ў падарожжа. □ Трэба паспець арганізаваць спрытную брыгаду, каб увечары адправіцца ў рэйд. Мікуліч. Бацька.. адправіўся агледзець жытні палетак. Гартны.
2. Адысці (пра цягнік, параход і пад.). Цягнік вось-вось павінен.. адправіцца. Кулакоўскі.
◊ Адправіцца да святых на чай (чай піць) — памерці. Адправіцца на той свет — памерці.
@адправіць, -праўлю, -правіш, -правіць; зак., каго-што. 1. Накіраваць, адаслаць каго-н. куды-н. У тую ж ноч палонных салдат і афіцэраў.. пад канвоем конных чырвонаармейцаў.. адправілі ў вёску Высокая Рудня. Колас. Пасля ранення.. [Міхала] перапраўлялі на партызанскі аэрадром, каб адправіць на Вялікую зямлю. Карпаў.
// Справіць провады каму-н., развітацца з ім; справіць вяселле. Адправіць навабранцаў у армію. Адправіць замуж. Адправіць у падарожжа. // Паслаць каго-н. куды-н., каб пазбавіцца яго прысутнасці; адпусціць. [Ніна:] — Мясцовых адправілі па дамах, а параненых прафесар забраў да сябе на кватэру. Мікуліч. [Алёшын:] Адзіны выхад іх [жанчын і дзяцей] ад смерці збавіць — У час зацішша з крэпасці адправіць. Бачыла.
2. Звольніць каго-н. з работы; вызваліць ад якіх-н. абавязкаў. Адправіць на пенсію. □ ...Ужо з дзіцем ты лішняя ў хаце; На службе цябе разлічылі, адправілі —.. Не стала там хлеба дзіцяці. Купала.
3. Даць сігнал на адпраўку; дазволіць адпраўку. І я на таго чалавека крыўдую, Што некалі рана адправіў цягнік. Ляпёшкін.
4. Паслаць карэспандэнцыю, пасылку і пад. Адправіць тэлеграму. □ Апоўдні [Заранік] схадзіў у Старыцу на пошту і адправіў пакет у Мінск. Хадкевіч.
5. Не згадзіцца прыняць.
6. Адслужыць набажэнства. Адправіць імшу. ◊ Адправіць на той свет — забіць, давесці да смерці, загубіць.
@адпраганне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпрагаць — адпрэгчы.
@адпрагацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адпрэгчыся.
2.Зал. да адпрагаць.
@адпрагаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпрэгчы.
@адпрадаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпрасці.
@адпрадваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпрасці.
@адпрадзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпрасці.
@адпрасаваны/11, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпрасаваць1.
@адпрасаваны/22, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпрасаваць2.
@адпрасавацца/11, -суецца; зак. Зрабіцца гладкім пад дзеяннем праса. Бялізна добра адпрасавалася.
@адпрасавацца/22, -суецца; зак. Спец. Сціснуцца пад дзеяннем прэса, стаць спрасаваным2.
@адпрасаваць/11, -сую, -суеш, -суе; зак., што. Выгладзіць што-н. прасам. [Ганя] асцярожна зняла з вешалкі бацькаў касцюм і звычайна, нібы Змітрок ужо даўно яго насіў, сказала: — Я адпрасавала крыху... Вось, трымай. Ваданосаў.
@адпрасаваць/22, -сую, -суеш, -суе; зак., што. Спец. Апрацаваць прэсам, вырабіць прасоўкай. Адпрасаваць дэталь.
@адпрасіцца, -прашуся, -просішся, -просіцца ; зак. Просячы, дамагчыся дазволу пайсці, паехаць куды-н.; адмовіцца ад чаго-н., не ўдзельнічаць у чым-н. У нядзелю, калі цывільныя рабочыя не працавалі.. [Эдварду Лявэру] ўдалося адпрасіцца раней на некалькі гадзін пакінуць работу. Чорны. Ячны хацеў падкаціць мяне да самага парога, але я адпрасіўся, пайшоў пехатой. Брыль.
// Просячы, выбавіцца з цяжкага становішча. Ледзь адпрасіўся [ад чарцей] бедны Янук. І ўжо да самай смерці не браў у рот гарэлкі. Сачанка. Ад смерці не адкупішся і не адпросішся. Прыказка.
@адпрасоўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адпрасавацца1.
2.Зал. да адпрасоўваць.
@адпрасоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпрасаваць1.
@адпрасці, -праду, -прадзеш, -прадзе; -прадзём, -прадзяце; зак. 1. Прадучы, паменшыць, спрасці нейкую колькасць ільну, воўны і пад.
2. Адрабіць за што-н. прадзеннем. Адпрасці за доўг.
@адпраўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле дзеясл. адпраўляць — адправіць (у 1—4 знач.).
@адпраўленне, -я, н. 1.Дзеянне паводле дзеясл. адпраўляць — адправіць (у 1—4 знач.) і адпраўляцца — адправіцца.
2.Спец. Тое, што пасылаецца, адпраўляецца поштай. Паштовыя адпраўленні.
@адпраўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адправіць.
@адпраўляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да адправіцца.
2.Зал. да адпраўляць.
@адпраўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адправіць.
@адпраўнік, -а, м. Тое, што і адпраўшчык. Адпраўнік тэлеграмы.
@адпраўны, -ая, -ое.
1. Такі, з якога адпраўляюць каго-, што-н., адкуль адпраўляюцца. Адпраўны пункт. 2.перан. Такі, з якога зыходзяць; зыходны, пачатковы. Тэма грамадзянскай вайны паслужыла [Чорнаму] толькі фонам і як бы адпраўным пунктам для выхаду ў сённяшні дзень. Лужанін.
@адпраўшчык, -а, м. Той, хто адпраўляе што-н. з аднаго месца ў другое. Адпраўшчык кантэйнера. Адпраўшчык бандэролі.
@адпраўшчыца, -ы, ж. Жан. да адпраўшчык.
@адпрацаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адпрацаваць.
2.у знач. прым. Які пабыў у рабоце і стаў непрыдатным. Адпрацаваная пара.
@адпрацавацца, -цуюся, -цуешся, -цуецца; зак. Скончыць працу. Там дзень, там два-тры, там за паўднёўку ўправіцца [Лейба Яхніч], з кажуха кажушок зробіць, з буркі світку. Адпрацуецца і пайшоў у другую вёску. Чарнышэвіч.
// Стаць непрыдатным да працы.
@адпрацаваць, -цую, -цуеш, -цуе; зак. 1. Разлічыцца за даўгі, атрыманыя грошы і пад. сваёй працай; адрабіць. Тады Бай-Цзы злітаваўся і згадзіўся, каб яму гэтыя грошы адпрацавалі. Маўр.
2. Скончыць, перастаць працаваць. Васіль быў хіба задаволены тым, што адпрацаваў, што сёння больш рабіць не трэба. Мележ.
// Перастаць працаваць, стаўшы непрыгодным для працы. [Вейс] ужо адпрацаваў сваё і выйшаў на пенсію. Арабей.
// Знасіцца ад працяглага выкарыстання (пра машыны і пад.).
3. Папрацаваць нейкі час. Адпрацавалі [камсамольцы] па чатыры дні ў лесе і першыя аддалі свой заробак на ўзнос. Пальчэўскі.
4. Дамагчыся майстэрскага выканання. Адпрацаваць гімнастычную праграму.
@адпрацоўвацца, -аецца; незак. Зал. да адпрацоўваць.
@адпрацоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпрацаваць.
@адпрацоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле дзеясл. адпрацоўваць — адпрацаваць (у 1, 4 знач.).
@адпрошвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адпрасіцца.
@адпрэгчы, -прагу, -пражэш, -пражэ; -пражом, -пражаце, -прагуць; пр. адпрог, -прэгла і -прагла; заг. адпражы; зак., каго. Вызваліць ад запрэжкі, зняць вупраж; выпрагчы. Раман Шулядзяк толькі што адпрог з плуга каня і пусціў яго папасвіцца ў маладым дубняку. Колас. Калі заехалі на двор, Раёк паклікаў свайго жвавага сына-падлетка і сказаў, каб адпрог каня і навязаў на лужку, а сам разам з гасцямі пайшоў у хату. Сіўцоў.
@адпрэгчыся, -пражэцца; -прагуцца; гар. адпрогся, -прэглася і -праглася; зак. Вызваліцца ад запрэжкі, выпрагчыся. Конь адпрогся.
@адпрэжаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпрэгчы.
@адпрэчваць, -аю, -аеш, -ае. Разм. Незак. да адпрэчыць.
@адпрэчыць, -чу, -чыш, -чыць; зак. Разм. Адхіліць, не даць чым-н. займацца, прымусіць пакінуць месца, пасаду. [Сымон:] Я думаю! Гэта ж не жартачкі! — ад усяго адпрэчылі, і рук няма за што зацяць. Купала. І чаму.. [Васіль] не абсек тады Клыбіка, не адпрэчыў: знайшоў калі гаварыць пра школьныя справы, пагаварыў бы днём! М.Стральцоў.
@адпуджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпудзіць.
@адпуджвацца, -аецца; незак. Зал. да адпуджваць.
@адпуджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпудзіць.
@адпудзіць, -пуджу, -пудзіш, -пудзіць; зак., каго. 1. Спалохаўшы, адагнаць. Спачатку хлопцы сядзелі моўчкі і толькі зрэдку перагаворваліся шэптам, баючыся адпудзіць рыбу. Ваданосаў.
2.перан. Адштурхнуць ад сябе сваімі словамі, учынкамі і пад. Чарнікевіч адказаў не адразу. Ён баяўся першым неасцярожным словам адпудзіць гэту дзяўчыну. Лобан.
@адпужаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго. Разм. Пужаючы, прымусіць адмовіцца ад якіх-н. дзеянняў, намераў; пужаючы, прагнаць. [Косця:] — Каля палянкі, на галінках нізкіх елачак, я знарок клаў забітых вужоў, каб адпужаць пастухоў. Карпюк.
@адпужвацца, -аецца; незак. Зал. да адпужваць.
@адпужваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпужаць.
@адпусканне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адпускаць — адпусціць (у 1—5 знач.).
@адпускацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адпусціцца.
2.Зал. да адпускаць.
@адпускаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпусціць.
@адпускная, -ой (-ое), ж. Дакумент аб водпуску. Праверыць адпускную. // Дакумент, паводле якога за паншчынай прыгонны адпускаўся па волю; вольная. Атрымаць адпускную.
@адпускнік, -а, м. Той, хто ідзе ў адпачынак, знаходзіцца ў водпуску. — Куды зямляк? — Ды от.. у водпуск, на пабыўку пасля шпіталю .. Адпускнік раптам як успомніў што. Ён вельмі ажывіўся, нецярпліва стаў паглядаць на дарогу, на бярозы. Чорны.
@адпускніца, -ы, ж. Жан. да адпускнік.
@адпускны, -ая, -ое.
1. Які мае дачыненне да водпуску. Адпускны месяц. Адпускны білет. 2.у знач. наз.адпускныя, -ых. Зарплата за водпуск. Атрымаць адпускныя. ○ Адпускная цанагл. цана.
@адпусціцца, -пушчуся, -пусцішся, -пусціцца; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аслабнуць, зрабіцца менш нацягнутым, заціснутым. Гайкі адпусціліся. Супоня адпусцілася. □ Грузавік — відаць, у ім адпусціліся тармазы — заднім ходам павольна коціцца ўніз да рэчкі. Хомчанка.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць гарт ад награвання (пра металічныя рэчы, вырабы).
3.перан. Палагаднець, змякчыцца; стаць больш згаворлівым. [Люба:] Родная матка не мачыха: пазлуе і адпусціцца. Козел.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Уст. Зняцца, даравацца (пра грэх, віну і над.). Гісторыяй асуджаны паны; Ім не адпусціцца віна — Прыпомніцца ім здзек... Колас.
@адпусціць, -пушчу, -пусціш, -пусціць; зак., каго-што. 1. Дазволіць каму-н. пайсці, паехаць ці адлучыцца. Капітан адпусціў паставога, а сам пачаў пісаць пратакол. Якімовіч. У пачатку вёскі Салаўёў адпусціў машыну.. і пайшоў далей пехатою. Шахавец.
// Абслужыўшы, задаволіўшы чые-н. патрэбы, даць магчымасць пайсці. Доўга давялося чакаць, пакуль Нічыпар адпусціць пакупнікоў. Б.Стральцоў.
// Даць мажлівасць пайсці на новую працу, вучобу і пад. [Сазон:] — Конюхам пастанавілі прызначыць Карэньку, а.. [Кліма] адпусцілі ў леснікі. Ермаловіч.
2.каго. Даць каму-н. свабоду, выпусціць з няволі. Адпусціць затрыманага. □ [Таццяна:] Дайце слова, Што вы адпусціце мяне на волю, І скажу вам праўду. Глебка.
// За паншчынай — вызваліць ад прыгоннай залежнасці, даць адпускную, вольную. Адпусціць прыгоннага на волю. 3. Перастаць стрымліваць, сціскаць; выпусціць з рук. Міцька неахвотна адпусціў пальцы, вызваліў .. [Храпкевічаў] каўнер. Шамякін. Галінка, якую адпусціў.. Казак, спружыніла і балюча сцебанула мяне па твары. Карпюк. — Ага, папаўся! — дзед схапіў Язэпа за вуха. Язэп адпусціў падол, і соль пасыпалася на зямлю. Асіпенка.
// што. Зрабіць менш нацягнутым, паслабіць. Адпусціць папружку. Адпусціць тармазы. □ Вайтовіч адпусціў трошкі вальней сырамятныя лейцы. Пальчэўскі.
// Разм. Зменшыцца, сціхнуць, перастаць мучыць каго-н. (пра хваробу, болі, пачуцці). [Кірдун:] — Божа ж мой. А як жа я чакаў! Кожную раніцу. Калі гэта, думаю, тая хвароба адпусціць?! Не пускалі мяне. Нікога не пускалі. Караткевіч.
// Аслабець, памякчэць, паменшыцца (пра надвор'е). Мароз адпусціў. / у безас. ужыв. З раніцы трохі адпусціла. Памякчэла зямля, раставаў першы кволы сняжок. Грахоўскі.
4.што. Выдаць пэўную колькасць чаго-н, прадаць. Адпусціць тавары са склада. // Назначыць, выдзеліць пэўныя сродкі для якой-н. мэты, асігнаваць. Адпусціць сродкі на капітальнае будаўніцтва. // Вызначыць пэўны тэрмін. Адпусціць тры дні на вяселле. 5.што. Адгадаваць (валасы, ногці і пад.). Адпусціць бараду. 6.Уст. Дараваць (віну, грахі, доўг і пад.).
7.што. Сказаць што-н. вострае, нечаканае або недарэчнае. Бабініч адпусціў такія словы аб іх спяванні, што і прывычныя жанкі [паўскоквалі] з месца. Колас.
8.Спец. Зрабіць мякчэйшым, зменшыць гарт.
◊ Адпусціць душу на пакаянне (жарт.) — адпусціць, не чапаць.
@адпушчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпусціць.
@адпушчэнне, -я, н. Уст. Дараванне грахоў, віны і пад. Адпушчэнне грахоў. ◊ Казёл адпушчэннягл. казёл.
@адпырскваць, -ае; незак. Адбіваць, адлюстроўваць што-н. ад якой-н. паверхні. Сонца ўжо было не відаць. Толькі макаўкі ліп і каштанаў заліты яго развітальным святлом, а шкляныя чарапічыны-акенцы дахаў, павернутых на захад, адпырсквалі, нібы гуляючы люстэркам, промні. Брыль.
@адпырхвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Аддзімаючыся носам, ротам, адганяць ваду. [Чалавек] качаецца, нібы цюлень, у марской пене, спакойна, нават абыякава адпырхваецца ад салёнай вады. Брыль.
@адпяванне, -я, н. Царкоўны абрад, які выконваецца над нябожчыкам перад пахаваннем. А бацюшка параіў з'ездзіць у другі прыход, калі [Андрэй] хоча, каб хлопчыкзадпяваннем быў пахаваны. Чарот.
@адпяваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго. Спраўляць над нябожчыкам абрад адпявання. Калі пакідаў свет музыка, Яго на стале адпявалі. Танк.
@адпякацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адпячыся.
2.Зал. да адпякаць.
@адпякаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпячы.
@адпяразванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпяразваць — адперазаць.
@адпяразвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адперазацца.
@адпяразваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адперазаць.
@адпяты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпяць.
@адпяць, адапну, адапнеш, адапне; адапнём, адапняце; пр. адпяў, -пяла; заг. адапні; зак., каго-што. 1. Аддзяліць, адгарадзіць, павесіўшы што-н. (штору, занавеску і пад.). [Юрканс] адпяў свой ложак у кутку тоўстай коўдрай і займеў нешта накшталт асобнага пакоя. Броўка.
2. Адвязаць пасак (падпінак). Боганчык успомніў, што жарабок не кормлены з начы. Вярнуўшыся раніцай з Карчаватак, ён кінуў яго пад асверам на двары нераспрэжанага. Не адпяў нават, забыўся. Пташнікаў.
@адпячатаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпячатаць.
@адпячатаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Раскрыць, распакаваць. Адпячатаць канверт.
@адпячатвацца, -аецца; незак. Зал. да адпячатваць.
@адпячатваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпячатаць.
@адпячы, -пяку, -пячэш, -пячэ; -пячом, -печаце, -пякуць; пр. адпёк, -пякла, -пякло; зак., што. Пратрымаўшы даўжэй, чым трэба ў печы, перапячы. Адпячы хлеб.
@адпячыся, -пячэцца; -пякуцца; зак. Прабыўшы залішне доўга ў печы, перапячыся. Хлеб адпёкся.
@адрабіцца, -раблюся, -робішся, -робіцца; зак. Разм. Скончыць работу.
// Стаць непрыдатным да работы.
@адрабіць, -раблю, -робіш, -робіць; зак. 1. Разлічыцца за даўгі, атрыманыя грошы і пад. сваёй працай. — Дзякуй вам, дзякуй! — пачаў паўтараць.. Даніла і ледзь не кланяецца гаспадыні. — Мы заплацім, як прыедзе сын, а то я адраблю вам, кашоў напляту. Кулакоўскі.
2.Разм. Скончыць працаваць. Адрабіўшы, можна і адпачыць. // Перастаць рабіць, папрацаваўшы доўгі час, аддаць працы многа сіл, стаць непрыгодным для працы. [Сын з нявесткай:]— Не табе, старой, сягоння Раўнавацца з намі, Ты сваё ўжо адрабіла, Справімся і самі. Русак. — Дзед ужо не работнік... — ледзьве прагаварыла маці праз плач. — Дзед сваё адрабіў... Якімовіч.
// Знасіцца ад працяглай работы (пра машыны, прылады і пад.).
3. Папрацаваць нейкі час. Пастушэня гутаркай кароткай быў узрушан, хоць нямала ён у праектнай адрабіў канторы, розных шмат спраектаваў мастоў. Русецкі.
4.чаго, што. Зрабіць так, каб вярнуць што-н. да ранейшага стану. Адно для Сцёпкі было ясна: цяпер ён за парогам бацькавай хаты. Таго, што зрабілася, назад не адробіш. Колас.
@адрабляцца, -яецца; незак. Зал. да адрабляць.
@адрабляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адрабіць (у 1, 4 знач.).
@адработ, -у, М -боце, м. Тое, што і адработак.
@адработак, -тку, м. 1.Дзеянне паводле дзеясл. адрабіць (у 1 знач.).
2.толькі мн. (адработкі, -аў). Праца селяніна сваімі прыладамі і коньмі на памешчыка, кулака за доўг, зямлю. Парабкам [фон. Крош] плаціў вельмі мала, уся вёска хадзіла да яго на адработкі. Арабей.
@адработачны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адработку (у 2 знач.). Адработачная рэнта. Адработачная гаспадарка.
@адраджальны, -ая, -ае. Здольны адраджаць, аджыўляць. [Купала:] — А хіба “жывая вада” з нашых казак гэта не народная вера ў адраджальную сілу зямлі? Лужанін
@адраджацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адрадзіцца.
2.Зал. да адраджаць.
@адраджаць, -аю, -аеш, ае. Незак. да адрадзіць.
@адраджэнне, -я, н. 1. Абуджэнне да новага жыцця; аднаўленне пасля перыяду разбурэння, заняпаду і пад. Мікалай усёй сваёй істотай адчуваў вясенняе адраджэнне. Дамашэвіч. З другой паловы XIX стагоддзя амаль адначасова пачалося адраджэнне ўкраінскай і беларускай пісьменнасці ва ўмовах царскага самадзяржаўя і развіцця капіталістычных адносін. Юргелевіч. У кароткіхі простых словах расказаў Сцёпка сходу аб задачах эканамічнага адраджэння краіны. Колас.
// Аднаўленне, адбудова чаго-н. знішчанага, разбуранага. Пасляваеннае адраджэнне завода. □ А нам варта было б з зялёнага дрэва, як з лёгкай рукі, і пачынаць адраджэнне свайго калгаса. Кулакоўскі.
2. (з вялікай літары). Перыяд у культурным і ідэалагічным развіцці раду краін Еўропы, які наступіў пасля сярэдневяковага застою, з зараджэннем капіталістычных адносін, і адзначаны росквітам навук і мастацтваў; Рэнесанс. Простая беларуская сялянка нагадвала партрэты жанчын італьянскіх майстроў часоў Адраджэння. Бядуля.
@адраджэнскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адраджэння. Адраджэнскі рух. Адраджэнскія ідэі.
@адрадзіцца, -родзіцца; зак. Стаць зноў жывым; аджыць.
// Абудзіцца да новага жыцця; аднавіцца, паявіцца зноў. І адродзіцца, уваскрэсне Ціхая слава твая, Хірасіма. Дзяргай.
@адрадзіць, -раджу, -родзіш, -родзіць; зак., што. Аднавіць пасля перыяду разбурэння, заняпаду, часовага знікнення; выклікаць уздым, росквіт чаго-н. Адрадзіць промысловасць, гаспадарку. Адрадзіць традыцыі. □ Тое, што.. [Наталля Пятроўна] так хвалюецца, адрадзіла ў Сяргея надзею, якая амаль ужо згасала. Шамякін. [Андрэй:] “Ты сваім лістом усхвалявала мяне да апошняга, адрадзіла ўсё, што было між намі”. Пестрак.
@адразацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адрэзацца.
2.Зал. да адразаць.
@адразаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адрэзаць.
@адразны, -ая, -ое.
1. Прыстасаваны для адразання, які адразаецца. Адразны талон. 2. Не суцэльны, прышыты. Адразная сукенка. 3. Прызначаны для адразання. Адразны станок.
@адразу, прысл. 1. У той самы момант, неадкладна, зараз жа. Чытаць пачаў ён [Богут] і адразу Агнём успыхнуў яго твар. Колас. Маці, стомленая за дзень, адразу засынае. Бядуля.
// Адначасова. Коннікі ўварваліся ў цэнтр мястэчка адразу з усіх пяці вуліц. Брыль.
// Непасрэдна за чым-н. (у прасторавых і часавых адносінах). Адразу за агароджай, што высілася побач з ліцейным цэхам, пачыналася поле. Шыцік. Завіхурыла адразу пасля каляд. М.Стральцоў.
2. За адзін раз, з першага разу. [Люсан:] — У сумцы змяшчалася вялікая акумулятарная батарэя, здольная аддаць адразу ўвесь.. зарад. Шамякін. [Апанас:] — Малады ты яшчэ, Зэнак. Як гэта ты адразу зробіш, каб усё было як мае быць... Чорны.
3. З самага пачатку, ад першага разу. Хлопец адразу не спадабаўся Мажэйку. Шахавец. Вялізны санаторый адразу здаўся Казанцаву сапраўдным лабірынтам. Васілевіч.
@адраіць/1, -раю, -раіш, -раіць; заг. адрай; зак. Параіць не рабіць чаго-н., адгаварыць ад чаго-н. Ходзячы па палосках,.. [каморнік] паспрабаваў з адным, з другім пагаварыць, каб адраіць араць, але хутка.. безнадзейна махнуў рукой і пайшоў у вёску. Галавач. [Марына:]— Нашаму заводу былі прапанавалі выпускаць легкавыя машыны, аднаму цэху, ці што, але Арцём Паўлавіч адмовіўся. — Ці не ты адраіла?— усміхнуўся Андрэй. Шахавец.
@адраіцца, -раіцца; зак. Выдзеліцца з старога роя і стаць самастойным роем.
@адраіць/2, -раю, -раіш, раіць; раім, -раіце; зак. Аддзяліць частку пчол для ўтварэння новага рол.
@адракацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адрачыся.
@адрамантаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адрамантаваць.
@адрамантаваць, -тую, -туеш, -туе; зак., што. Паправіць, зрабіць прыгодным для карыстання што-н. сапсаванае. Адрамантаваць трактар. □ Стафанковічы адрамантавалі млын, як мае быць, і гаспадар пусціў яго ў ход у першую вялікую адлігу. Чорны.
// перан. Жарт. Вылечыць.
@адранак, -нку, м. Абл. 1. Ранак. Брыду адранкам ля ракі, збіваючы расу, І самапал на два куркі На выпадак нясу. Броўка.
2. Ранішняя пасьба кароў. Сонца стаяла высока — бралася пад паўдня. Такой парой гоняць дамоў з адранку скаціну. Пташнікаў.
@адранцвеласць, -і, ж. Стан адранцвелага. Раней усімі сіламі.. [Мацвей] імкнуўся перамагчы ў Марыне тую адранцвеласць, якая доўга не праходзіла пасля таго, як яна вярнулася з фашысцкай няволі. Шарахоўскі.
@адранцвелы, -ая, -ае. Які знаходзіцца ў стане адранцвення.
// Які страціў адчувальнасць; знямелы, здранцвелы, адзеравянелы. Коля тым часам прывязаў каня да маладой сасонкі, а сам пачаў тупаць па дарозе, размінаючы адранцвелыя ногі. Якімовіч. Уплёўшыся за .. [вяроўку] адранцвелымі пальцамі, Ігнась разгойдваў язык звана. Чарнышэвіч.
@адранцвенне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. адранцвець.
@адранцвець, -ею, -ееш, -ее; зак. Стаць нерухомым, замерці, знямець. — Змаўчы, быдла! — гаркнуў раптам палкоўнік, і пан Зыгмунт зусім адранцвеў. Лынькоў. Прыдушаная нечуванаю бядотаю, маці раптам адранцвела і доўга не магла паварушыцца. Якімовіч.
// Страціць адчувальнасць, адзеравянець. [Мікалай:] — Эх, і любіла.. [Ніна] песні! Да поўначы іншы раз слухала. У мяне ўжо адранцвеюць пальцы, а яна ўсё просіць іграць і пець. Шашкоў. Малілася [Лісавета] горача і доўга, не чула, што адранцвелі калені, але малітвы не прыносілі супакаення. Чарнышэвіч.
@адрапартаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. Аддаць рапарт; далажыць пра што-н. па правілах вайсковай службы. Дзяжурны па часці гучна адрапартаваў палкоўніку і саступіў убок, даючы дарогу. Алешка. — Таварыш камандзір узвода, — адрапартавала Рыма, — заданне выканана, варожы эшалон, які ішоў на фронт, падарваны. Васілеўская.
// перан. Разм. Коратка паведаміць пра што-н. — Ёсць маскоўская, старка, кагор, катлеты і мяса тушанае, — завучаным тонам адрапартавала.. [афіцыянтка] прыезджым. Асіпенка.
@адрас, -а, м. 1. Надпіс на паштовым адпраўленні, у якім указваецца месцазнаходжанне атрымальніка. Сяргей прачытаў надпіс на некалькіх старых канвертах. На ўсіх — адзін адрас: дэпутату Вярхоўнага Савета. Шамякін.
// Указанне месцазнаходжання каго-, чаго-н. Прамчала віхрам конніца І знікла ў шызай далі. Дзяўчаты непакояцца, Што адрасоў не далі. Гаўрусёў.
2. Пісьмовае прывітанне ў гонар якой-н. урачыстай падзеі, звычайна юбілею. Паднесці прывітальны адрас. ○ Зваротны адрас — адрас адпраўшчыка.
[Фр. adresse.]
@адрасаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адрасаваць.
@адрасавацца, -суецца; незак. Зал. да адрасаваць.
@адрасаваць, -сую, -суеш, -суе; зак. і незак., што. Накіраваць (накіроўваць), паслаць (пасылаць) што-н. на пэўны адрас. Адрасаваць пісьмо маці. // Накіраваць (накіроўваць), звярнуць (звяртаць) да каго-, чаго-н. Я адрасую слова Да Аб'яднаных Нацый. Куляшоў.
@адрасант, -а, М -нце, м. Той, хто пасылае паштовае адпраўленне; адпраўнік.
@адрасат, -а, М -саце. м. Той, каму адрасавана паштовае адпраўленне. Толькі кінь лісток у скрыню, Ён сваёй дарозе рад, Дойдзе, знойдзе, не загіне, Жыў бы толькі адрасат. Куляшоў.
@адрасны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адраса. Адрасная кніга. ○ Адрасны столгл. стол.
@адрастанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адрастаць — адрасці.
@адрастаць, -ае. Незак. да адрасці.
@адрасці, -сце; зак. Вырасці зноў пасля таго, як было зрэзана, падстрыжана (пра валасы, расліны і пад.). Як толькі парасткі крыху падняліся, Маня асцярожна адрэзала іх вострым нажом.. Праз нейкі час парасткі адраслі зноў. Якімовіч. Марына змянілася. Валасы на яе галаве адраслі і пагусцелі, вочы сталі вялікія. Чорны.
@адрасціць, -рашчу, -росціш, -росціць; зак., што. Тое, што і адгадаваць (у 1 знач.). [Мацей Кулеш], прыкінуўшыся хворым, застаўся ў вёсцы, стаіўся, адрасціў бараду. Шамякін.
@адратаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адратаваць.
@адратаваць, -тую, -туеш, -туе; зак., каго-што. Выратаваць ад гібелі, знішчэння; уберагчы ад таго, што немінуча нясе бяду або гібель. Цяпер пан Длугошыц вярнуўся ў сваё радавое гняздо, вярнуўся, як чалавек, які тапіўся і якога адратавалі ад смерці. Колас.
@адратоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адратаваць.
@адраўнелы, -ая, -ае. Які набыў уласцівасці драўніны. Адраўнелы парастак.
@адраўненне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. адраўнець.
@адраўнець, -ее; зак. Набыць уласцівасці драўніны.
@адрачыся, -ракуся, -рачэшся, -рачэцца; -рачомся, -рачацеся, -ракуцца; зак., каго-чаго і ад каго-чаго. 1. Адмовіцца ад сваіх правоў на што-н. Адрачыся ад спадчыны. Адрачыся ад трона. □ [Грамабой:] — У людзей языкі доўгія: скажуць — Яначка зямлі адрокся. Крапіва.
// Кінуць, не ўзяць. Пусціў Тодар ведзьмара. Усхапіўся той ды наўцекача — і сарочкі адрокся. Якімовіч.
2. Не прызнаць за сваё. [Купала:] Я даў абяцанне дзядзьку Раману, думаю, што і ён ад свайго слова не адрачэцца. Вітка. [Бэсман:] Як вам не сорам: Сказаць і адрачыся ўласных слоў! Глебка.
// Адмовіцца ад былых поглядаў, перакананняў, веры. Адрачыся ад царквы. // Адмовіцца ад каго-н. блізкага (сваякоў, сяброў, аднадумцаў і пад.). Што тут думаць! Усё перадумана. Не разумее старая, што.. [Іллюк] ніколі не адрачэцца ад Васіліны. Хадкевіч.
// Парваць сувязь, аддаліцца ад чаго-н. Ён ад свету сябе адлучыў, Ён адрокся ад скарбаў культуры. Глебка.
// Адмовіцца ад якіх-н. звычак, занятку і пад. Удавец-удалец Ад маны не ўбярогся; Ад світанак-гулянак, Ад дарог не адрокся. Бічэль-Загнетава.
@адрачэнне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. адрачыся.
2. Афіцыйны дакумент пра адмаўленне ад сваіх правоў. Падпісаць адрачэнне.
@адрачэнец, -нца, м. Той, хто адрокся ад ранейшых сваіх поглядаў, перакананняў; здраднік. Кулю прымай, Адрачэнец шалёны!.. Лойка.
@адроддзе, -я, н. Зневаж. Чый-н. патомак, нашчадак. [Ганна:] — Тут жа яго [маёра] расстраляць! Каб нідзе не пакідаць за сабой адроддзе панскае! Нікановіч. [Чачык:] — Падумаеш, начальнікам вялікім зрабіўся.. Калі я злодзей, то ты тады адроддзе зладзейскае. Пташнікаў.
/ Ужываецца як лаянка. [Агата:] — Ідзі, адроддзе воўчае, адгэтуль! Бядуля.
@адроджаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адрадзіць.
2.у знач. прым. Які адрадзіўся, аднавіўся. Адроджаная зямля. Беларускі народ ганарыцца сваімі адроджанымі гарадамі і вёскамі.
@адроек, -ройка, м. Малады рой пчол, які нядаўна аддзяліўся ад старога роя.
@адроены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адраіць.
@адрозненне, -я, н. Рыса, асаблівасць, якая робіць адметнымі адзін прадмет, адну з'яву ад другога прадмета, другой з'явы. Класавыя адрозненні ў грамадстве. Дыялектныя адрозненні. ○ Знакі адрозненнягл. знак.
@адрознівацца, -аецца; незак., ад каго-чаго. Мець асаблівасці, рысы, якія адрозніваюць адзін прадмет ад другога. [Маладзейшы] вельмі адрозніваўся ад свайго панурага таварыша і выглядам, і жвавасцю рухаў. Самуйлёнак.
@адрозніваць, -аю, -аеш, -ае; незак. 1.Незак. да адрозніць.
2. З'яўляцца адметнай асаблівасцю, адзнакай аднаго прадмета, адной з'явы ў параўнанні з іншымі прадметамі, з'явамі. Толькі тое магло б больш-менш адрозніваць гэтую сям'ю, што старэйшая дачка.. любіла шмат і весела смяяцца. Брыль.
@адрозніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што. Заўважыць розніцу паміж прадметамі, з'явамі; распазнаць, вылучыць. [Сцяпан:] — Іншага сабаку — ваўкарэзіну нават спрактыкаванаму воку цяжка адрозніць ад ваўка. Пальчэўскі. На парозе з'явіліся дзве невялічкага росту бялявыя дзяўчынкі, настолькі падобныя адна да аднае, што іх можна было адрозніць толькі па прычосках. Грахоўскі.
@адрослы, -ая, -ае. Які адрос пасля стрыжкі, скошвання. Адрослыя валасы. Адрослая атава.
@адростак, -тка, м. Частка чаго-н., якая адыходзіць убок; адгалінаванне. Які куст, такі і адростак. Прыказка.
// Адгалінаванне якога-н. органа. Адростак сляпой кішкі. □ На трэцім і чацвёртым годзе жыцця рогі лася маюць тры адросткі. В.Вольскі.
@адрошчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адрасціць.
@адрубыгл. водруб.
@адрубны, -ая, -ое. Які мае дачыненне да адрубоў. Адрубная гаспадарка.
@адрузлы, -ая, -ае. Разм. Які страціў пругкасць, свежасць; вялы, зморшчаны (пра твар, скуру і пад.). Адрузлы, з чырвона-карычневымі плямамі загару, твар у Бабейкі ільсніўся ад поту. Хадкевіч. Чорныя вочкі хутка глянулі і зноў схаваліся пад адрузлымі павекамі. Самуйлёнак.
@адрузнуць, -ну, -неш, -не; пр. адруз, -ла; зак. Разм. Стаць адрузлым. Усё скрозь закіпела: снег адруз, з узгоркаў паімчалі ручаіны. Броўка.
@адрыванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адрываць — адарваць (у 1, 4 знач.) і адрывацца — адарвацца (у 1 знач.).
@адрывацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адарвацца.
2.Зал. да адрываць.
@адрываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адарваць.
@адрывісты, -ая, -ае. Які раптоўна абрываецца; перарывісты (пра гукі). Зусім недалёчка раздалося некалькі адрывістых стрэлаў. Лынькоў. Брэх вясковых сабак пераклікаўся з глухім адрывістым брэхам нямецкіх аўчарак. Васілевіч.
// Пра гаворку, якая перапыняецца частымі паўзамі, складаецца з асобных слоў, кароткіх, рэзкіх выказванняў. Злосна і падоўгу круціць дзяжурны ручку апарата, а пасля гэтак жа злосна і падоўгу крычыць у трубку адрывістыя, неразборлівыя словы. Галавач.
@адрыгацца, -аецца. Незак. да адрыгнуцца.
@адрыгаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адрыгнуць.
@адрыгнуцца, -нецца; зак. 1. Выйсці, выдаліцца са стрававода, са страўніка пры адрыжцы.
// безас. Пра адрыжку. Адрыгнуцца цыбуляй. 2.перан. Разм. Выклікаць непрыемныя для каго-н. вынікі; адбіцца пэўным чынам за зробленае каму-н. зло. [Сёмка:] Гні, пане, дрэўца, пакуль гнецца, Прыйдзе пара — адрыгнецца. Глебка.
@адрыгнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Выдаліць газы, часцінкі ежы пры адрыжцы.
@адрыжка, -і, ДМ -жцы, ж. 1. Выхад са стрававода, страўніка праз рот газаў, іншы раз з часцінкамі ежы. Елі Пшыбыцкі з Андрусовічам доўга і прагна, аж пакуль не апанавала абодвух адрыжка. Курто. Я ўзненавідзеў гэтых мукамолаў І пасечнікаў (рыжыя бароды, Святыя твары, сытая адрыжка). Панчанка.
2.перан. Разм. Праяўленне чаго-н. аджылага; перажытак. Адрыжка мінулага.
@адрына, -ы, ж. Халодная будыніна для захоўвання кармоў, сельскагаспадарчага інвентару; пуня. З чыстай рэчкі Быстрыцы Светлай чыстай вадзіцы, А з адрыны Канюшыны, А са свірна макухі, А мякіны з-пад павеці Для кароўкі Пястухі Нанасілі гуртам дзеці. Шушкевіч.
@адрынуць, -ну, -неш, -не; зак. Адысці назад, адступіць, адхлынуць. Натоўп адрынуў назад.
@адрыў, -рыву, м. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. адрываць — адарваць, адрывацца — адарвацца.
2.перан. Страта, разрыў сувязі з чым-н. Адрыў формы ад зместу. Адрыў мастацтва ад жыцця. ◊ Без адрыву ад вытворчасці — працягваючы працаваць. У адрыве ад...— не падтрымліваючы сувязі з кім-, чым-н.
@адрыўны, -ая, -ое. Такі, ад якога можна што-н. (лісткі, старонкі) адрываць; зроблены так, што можа быць адарваны. [Наўмыснік] кожны дзень адрываў лісток з адрыўнога календара і пакутна адчуваў, як павольна цягнуцца дні. Чорны. З часу, як мы на дарозе пакінулі іх [Марыну і Максіма], Колькі згубіў каляндар наш лісткоў адрыўных? Куляшоў.
@адрэгуляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адрэгуляваць.
@адрэгулявацца, -люецца; зак. Прыйсці ў неабходны для работы стан; стаць адрэгуляваным.
@адрэгуляваць, -люю, -люеш, -люе; зак.,што. Рэгулюючы машыну, механізм, прывесці ў неабходны для работы стан. Майстар сам спусціў і прыправіў форму, сам адрэгуляваў накладку, сам зрабіў заліўку і змазку машыны. Брыль. Люда злуецца: “Няўжо вы не можаце самі адрэгуляваць [сеялку] — падцягнуць сашнікі да штангі?” Хадкевіч.
@адрэдагаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адрэдагаваць.
@адрэдагаваць, -гую, -гуеш, -гуе; зак., што. Правесці рэдагаванне якога-н. тэксту. Садовічу, Райскаму і Тукалу даручылі напісаць пратакол настаўніцкага сходу і адрэдагаваць пастанову. Колас. Не паспеў Якаў Сцяпанавіч адрэдагаваць заметку, як на парозе з'явіўся яе аўтар. Паслядовіч.
@адрэз, -а, м. 1. Кавалак тканіны, адрэзаны для нашыву чаго-н. Дзядуля адчыніў [куфар] і дастаў адтуль адрэз моцнага корту цёмнага колеру. Якімовіч. Ці не занадта яркая расфарбоўка для маёй старой? — разгладжваючы крыху пакамечаны адрэз на плацце, спытаў .. [Красан] у Гашы. Стаховіч.
2. Тое, што і абрэз (у 1 знач.). [Андрэй:]— Дзе ў каго ёсць якія адрэзы, вінтоўкі, няхай бяруць з сабою ў лес. Пестрак.
◊ Даць галаву на адрэзгл. даць.
@адрэзак, -зка, м. 1. Невялікі адрэзаны кавалак чаго-н. [Васіль] адрэзаў з братам некалькі дошак на столь. Паставіў адрэзкі пры сцяне на козлы, каб можна было браць зверху. Мележ.
2. Абмежаваная частка чаго-н. Адрэзак часу. Адрэзак шляху. □ Застава лейтэнанта Усава ў няроўнай барацьбе.. трымала давераны ёй адрэзак граніцы. Брыль.
3.пераважна мн. (адрэзкі, -аў). Землі, адрэзаныя ад сялянскіх надзелаў у часе рэформы 1861 г. ў Расіі.
@адрэзаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адрэзаць.
◊ Адрэзаная скіба (луста), адрэзаны кавалакгл. скіба.
@адрэзацца, -рэжацца; зак. Быць адрэзаным (гл. адрэзаць у 1 знач.).
@адрэзаць, -рэжу, -рэжаш, -рэжа; зак. 1.што. Аддзяліць частку чаго-н. рэжучым інструментам. Выняўшы свежую, дамашняй выпечкі, буханку хлеба, [цётка] адрэзала акраец. Скрыпка. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Прыказка.
2.што. Аддзяліць частку зямельнага ўчастка. [Якуб] не раз абводзіў вачыма раўніну Жагулавага поля, абкружанага з усіх бакоў высокай сцяной бору, і стараўся ўгадаць, з якога боку адрэжуць у Жагулы лішні кусок зямлі, дзе давядзецца Якубу забудавацца. Крапіва. Карычанцы прыйшлі, каб ім панскай зямлі адрэзалі па кавалку. Скрыган.
3.што, ад чаго што. Аддзяліць, разлучыць, пазбавіўшы зносін, сувязі з кім-, чым-н. Адрэзаць авангард ад галоўных сіл. 4.што. Перагарадзіць (дарогу, праход і пад.). Трэба было хутчэй дапаўзці да лесу, пакуль браневікі не адрэзалі нам дарогу. Карпюк. Матка развязвае матузы ад фартуха, становячыся бліжэй да дзвярэй, каб адрэзаць Міколку ўсякія шляхі да адступлення. Лынькоў.
// Зрабіць немагчымым дасягненне якой-н. мэты. Некалькі разоў парываўся [Іван] вярнуцца .. назад дадому, але жонка адрэзала ўсе шляхі да гэтага звароту: перасварылася з усім калгасам. Васілевіч.
5.без. дап. Разм. Рэзка і ў катэгарычнай форме сказаць, заявіць. [Камендант:] — Кідай зброю!.. — І не падумаю, — адрэзала Юзя. Бажко. — Мне з вамі няма аб чым гаварыць, — адрэзала Ніна і пакінула Гаркуна пасярод хаты. Гроднеў.
◊ Як (нажом) адрэзаць — катэгарычна (сказаць), рашуча прыпыніць якое-н. дзеянне.
@адрэзванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адрэзваць — адрэзаць (у 1, 2 знач.).
@адрэзвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адрэзацца.
2.Зал. да адрэзваць.
@адрэзваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адрэзаць.
@адрэкамендаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адрэкамендаваць.
@адрэкамендавацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; зак. Назваць пры знаёмстве сябе, свой занятак. — Я Рапецкі! — адрэкамендаваўся Ані маленькі чалавечак з дробненькім тварам. Карпюк. — Вы старшыня сельсавета? — спытаў ён і, заўважыўшы, што Васіль Ціханавіч прыглядаецца да яго, адрэкамендаваўся: — Я загадчык аддзела прапаганды і агітацыі райкома. Сіўцоў.
@адрэкамендаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак., каго. 1. Знаёмячы, назваць каго-н., яго занятак. — Знаёмцеся, вось, — адрэкамендавала яго Антаніна Пятроўна, — Леанід Іванавіч, наш гісторык і кіраўнік школьнай самадзейнасці. Васілевіч.
2. Ахарактарызаваць у якасці каго-н. — Вось, бацька, прывёў я ваяку! Партызанам хоча быць, — адрэкамендаваў Цімох Саўку Мільгуна. Колас.
@адрэкамендоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адрэкамендавацца.
2.Зал. да адрэкамендоўваць.
@адрэкамендоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адрэкамендаваць.
@адрэналін, -у, м. Рэчыва, якое выдзяляецца надныркавымі залозамі або вырабляецца сінтэтычна і служыць лекавым сродкам. Раствор адрэналіну.
@адрэпеціраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адрэпеціраваць.
@адрэпеціраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Рэпетыцыямі дамагчыся патрэбнага выканання чаго-н. Адрэпеціраваць спектакль, песню, танец.
@адсадачны, -ая, -ае. Спец. Які служыць для аддзялення карысных выкапняў ад пустых парод шляхам адсадкі. Адсадачная машына.
@адсаджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адсадзіць.
@адсаджванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адсаджваць — адсадзіць (у 1—4 знач.).
@адсаджвацца, -аецца; незак. Зал. да адсаджваць.
@адсаджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адсадзіць.
@адсадзіць, -саджу, -садзіш, -садзіць; зак., каго-што. 1. Пасадзіць асобна ад каго-, чаго-н. Белая [трусіха] паспрабавала залезці ў карытца нават з лапкамі, і Данік асцярожна адсадзіў яе. Краўчанка. [Пецю] назаўтра ж адсадзілі на заднюю парту, аднаго — на ім. на ўроках аж скура гарэла. Пташнікаў.
2.Разм. Прымусіць пакінуць якое-н. месца, не даць доступу да чаго-н. Прыбытнага адсадзілі ад стала, потым выціснулі з бакоўкі. Кулакоўскі.
3. Спыніць кармленне матчыным малаком, размясціць асобна ад маткі. Адсадзіць цяля. 4. Пасадзіць яшчэ раз нанава (пра расліны). [Несцер:] — Усе.. пасохлыя дрэвы адсадзілі занава. Кулакоўскі.
5.Спец. Струменем вады або паветра аддзяліць карысны выкапень ад пустой пароды.
◊ Адсадзіць пячонкі (нутро) (груб.) — моцна збіўшы, пашкодзіць унутраныя органы.
@адсадка, -і, ДМ -дцы, ж. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адсадзіць (у 5 знач.).
@адсалютаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. Аддаць салют. Адсалютаваць пераможцам. Адсалютаваць эскадры караблёў. □ Поезд адышоў, і на пероне застаўся толькі начальнік станцыі, які, адсалютаваўшы апошняму кандуктару, нейкі час глядзеў услед апошняму вагону. Пестрак. Шыковіч павярнуўся, адсалютаваў рукой. Шамякін.
@адсапнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Адзін-другі раз выдыхнуць з сілаю, каб перавесці дух; перадыхнуць. Тады Юзік апамятаўся, адсапнуўся ўсімі грудзьмі і расказаў збольшага ўсё, як яно было. Баранавых. Тут крытык выпіў з кілішка суседа, адсапнуўся і зноў загаварыў. Бядуля.
@адсапціся, -сапуся, -сапешся, -сапецца; зак. Перастаць цяжка дыхаць, сапці; аддыхацца. Нарэшце, кавалак паслу[хмяна] лёг на вызначанае яму месца на версе шліхты. Мужчыны разагнулі натруджаныя спіны і крыху адсапліся. Крапіва. Віцька Свіст вылаяўся, пастаяў, адсопся і зноў пачаў капаць. Быкаў.
@адсартаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адсартаваць.
@адсартаваць, -тую, -туеш, -туе; зак., што. Сартуючы, адабраць. Адсартаваць насенне. Адсартаваць збожжа.
@адсартоўвацца, -аецца; незак. Зал. да адсартоўваць.
@адсартоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адсартаваць.
@адсвет, -у, М -свеце, м. Тое, што і водсвет. Ужо сонца пакінула пакой. Толькі адна сцяна мылася яго адсветам. Гартны. Бакі .. [хмарак] чорныя, краі залоцяцца чырвоным адсветам. Чорны. Тваё сэрца — адсвет бліскавіц. Колас.
@адсвечванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсвечваць.
@адсвечвацца, -аецца; незак. 1. Тое, што і адсвечваць (у 2 знач.). Высокі барадаты дзед жвава махаў вяслом, рассякаючы ясную гладзь ціхай Свіслачы, у якой як у люстры, адсвечваліся водбліскі полымя. Якімовіч. Сонца заходзіла чыста, на мокрых платах адсвечвалася яно і аж калола ў вочы. Чорны. Вочы чалавека .. гарэлі.. дзіўным бляскам. Ці то застыглая жорсткасць.., ці то захапленне бойкай адсвечвалася ў іх позірку. Лынькоў.
2. Адліваць якім-н. колерам. Смуглявы твар адсвечваўся бронзай. Шахавец.
@адсвечваць, -ае; незак. 1. Адбіваючы святло, свяціцца, даваць водсвет. Конь прыціх, супакоіўся, ледзь адсвечвала нерухомая падкова. Лынькоў.
// Адліваць колерам чаго-н. або якім-н. колерам. Золатам адсвечвала пажоўклае лісце вішняку. “Маладосць”.
2. Адбівацца на чым-н. Выгібы хваль, разварушаных лодкай, пабліскваюць, адсвечваюць на пясчаным дне. Брыль. [Міхалковіч:] Унь, бачыш, бляск. Гэта, мусіць, сонца ад шыб адсвечвае. Чорны.
// перан. Адбівацца (у вачах, на твары— пра душэўны стан). Але ў [Рыгоравай] ухмылцы адсвечвала сур'ёзная ўвага да Ганны. Гартны.
@адсвістаць, -свішчу, -свішчаш, -свішча; зак. Скончыць свістаць. У дубах салаўі адсвісталі. Пысін.
@адсвяжыць, -жу, -жыш, -жыць; зак. Вярнуць ранейшую сілу якіх-н. пачуццяў, уяўленняў; аднавіць у памяці. [Дзядзька:] — Хвароба Ніны нібы прабудзіла ва мне, адсвяжыла, сабрала ў адно ўсю любоў да дзяцей, да ўсіх, вядома, не толькі нашых. Брыль.
@адсвянцаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго. Разм. Адсцябаць, адлупцаваць. [Вадзік:] — Калі ты зараз жа не сціхнеш, дык я цябе так адсвянцаю, што свету не ўбачыш. Асіпенка. [Міхал:] — Як адсвянцаю разоў сто, Як адлуплю — тры дні не сядзе! Колас.
@адсвяткаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адсвяткаваць.
@адсвяткаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., што. 1. Закончыць святкаваць. Адгрымелі салюты ў гонар перамогі, людзі адсвяткавалі сваё найвялікшае свята. Шахавец.
2. Справіць свята, наладзіць урачыстасць з якой-н. нагоды. Адсвяткаваць юбілей. □ Калі нас куля праміне, Мы адсвяткуем нашу стрэчу. Астрэйка.
@адсвяціцца, -свеціцца. Зак. да адсвечвацца. Запеўшы пахвалай нязведанай далі, К вядомай павернецца [думка] долі людской; Адсвеціцца ў слёзах, як свечка ў крышталі, Ды ў свет зноў за сонцам, за новай зарой! Купала.
@адседжванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адседжваць — адседзець.
@адседжвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адседзецца.
@адседжваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адседзець.
@адседзецца, -седжуся, -седзішся, -седзіцца; зак. Перабыць, пераседзець які-н. час у бяспечным месцы, ратуючыся ад чаго-н., чакаючы зручнага моманту для чаго-н. Перад самай атакай.. [Кныш] схаваўся ў траншэі,.. каб там адседзецца. Няхай.
// перан. Ухіліцца ад працы, выканання свайго абавязку. І пасля сходу Дзям'ян на работу не выйшаў. Спадзяваўся як-небудзь адседзецца, пакуль Курловіча не заменяць другім. Дуброўскі.
@адседзець, -седжу, -седзіш, -седзіць; зак. 1.што. Доўга або ў нязручнай паставе седзячы, давесці да адранцвення якую-н. частку цела. Адседзець нагу. 2. Прабыць, праседзець нейкі час дзесьці. [Эма] скардзілася, што ёй цяжка, што.. [Іван] не памагае ў хатняй рабоце. А яму хіба лёгка было? Яна ж адседзіць, адбалбоча .. восем гадзін, і ўсё, які там цяжар. Марціновіч.
3. Адбываючы пакаранне, прабыць які-н. тэрмін у турме. Я.Колас за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і рэвалюцыйныя творы адседзеў тры гады ў мінскім астрозе. Казека.
@адседка, -і, ДМ -дцы, ж. Разм. Адбыванне пакарання ў турме. [Клопікаў] завёў неяк буйныя гешэфты ў трэсце вагонных рэстаранаў, куды пралез быў, але ў хуткім часе вылецеў адтуль з гучным трэскам і некалькімі гадамі ціхай адседкі. Лынькоў. У Гродзенскі астрог прыгналі.. [Зосю] пасля года адседкі ў пінскіх казематах. Сабаленка.
@адсейванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсейваць — адсеяць і адсейвацца — адсеяцца.
@адсейвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адсеяцца.
2.Зал. да адсейваць.
@адсейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адсеяць.
@адсек, -а, м. Спец. Ізаляванае аддзяленне карабля, самалёта і пад.; памяшканне спецыяльнага прызначэння. [Паліва] надзейна ізалявана ад адсекаў, дзе захаваны запасы канцэнтраваных прадуктаў харчавання, вады, вадкага кіслароду. Шыцік.
@адсекчы, -сяку, -сячэш, -сячэ; -сячом, -сечаце, -сякуць; пр. адсек, -секла. Тое, што і адсячы.
@адсекчыся, -сячэцца; -сякуцца; пр. -секся, -секлася. Тое, што і адсячыся.
@адселены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адсяліць.
@адсесці, -сяду, -сядзеш, -сядзе; зак. 1. Аддзяліцца, адстаць (пра малако, хлеб і пад.). Цётка Хіма, набраўшы ў жменьку з карца вады, абгладжвала кожны бохан, мо для таго, каб блішчала скарынка, а мо каб ён не адсеў, і накрыла доўгім вышываным ручніком. Сабаленка.
// Распасціся на тварожыстую масу і сыроватку; адкіпець (пра малако). Прывезла [старая] малако і парыць пачала. Яно ж яшчэ не закіпела, Як тут жа і адсела. Корбан.
2. Здаць назад. Тады [Ратушняк] узяў тузануў за лейцы — конь падагнуў яшчэ горш галаву і адсеў назад у аглоблях: не пайшоў. Пташнікаў.
3.перан. Разм. Адлегчы, спасці. Ганна Кухарава знарок мігнула Зосі і паклікала пайсці на двор “паглядзець, ці мароз адсеў”. Крапіва. І ўсе згрызоты нейк адселі, І ўсе тут зноў павесялелі. Колас.
@адсеў, -севу, м. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсейваць, адсяваць — адсеяць і адсейвацца, адсявацца — адсеяцца.
2. Тое, што адсеялася ў часе прасейвання, што аказалася непрыдатным, што не адпавядае запатрабаванням і асталося за межамі чаго-н. У трэцяй, апошняй, групе застаўся самы адсеў, — старыя мужчыны, ужо не касцы, і падлеткі — яшчэ не касцы. Брыль.
@адсечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адсячы (адсекчы).
@адсеяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адсеяць.
@адсеяцца, -сеюся, -сеемся, -сеецца; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца шляхам прасейвання. Вотруб'е адсеялася ад мукі. 2. Кончыць сяўбу. Платон усміхаецца: “Во адсеемся, тады на цэлы тыдзень вазьму адгул”. Асіпенка.
// Перастаць сеяць па якой-н. прычыне.
[Корбут:] — Адсеяўся я, Васіль... Цяпер буду сядзець тут на беразе з вудаю... Савіцкі.
3.перан. Выбыць з ліку, складу чаго-н.
[Кавалеўскі:] — Я праглядаў вашы зводкі. У вас адсеялася тысяча семсот чалавек. Карпаў.
@адсеяць, -сею, -сееш, -сее; зак., каго-што. 1. Прасейваючы, аддзяліць. Насыпала [маці] свежае жытняй мукі, Пазаддзе адсеяла І асцюкі І доўга пасля, не шкадуючы сілы, Крамянае цеста Мясіла, мясіла. Грахоўскі.
// перан. Пазбавіць сваю памяць, свае ўяўленні ад другараднага, неістотнага.
2.перан. У выніку адбору вывесці каго-н. з ліку, складу чаго-н., адлічыць.
3. Пасеяць нанава на месцы вымаклага, неўзышоўшага.
4. Закончыць сяўбу.
Язэпка ведаў, што як пачынаецца вясна, войт не дасць перадышкі, пакуль не адсеюць усе панскія палеткі. Якімовіч.
@адсёрбаць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Разм. Трошкі ад'есці, адпіць (чаго-н. рэдкага).
Адсёрбаць булёну.
@адсёрбваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адсёрбаць.
@адсёрбнуць, -ну, -неш, -не; зак., чаго. Аднакр. да адсёрбаць.
@адсігаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Прайсці.
[Бацька:] — За невялікім шчупачком .. [спінінгіст], небарака, вёрст сорак за дзень адсігае, ды разоў сто ў ваду нырае, ратуючы свой апарат. Шашкоў.
@адскакаць, -скачу, -скачаш, -скача; зак., што. 1. Праехаць наўскач якую-н. адлегласць.
Ля Поплава злазіць Дзяўчынка з каня.. Прысела. Шляхі затамілі за дзень. Сто вёрст адскакала Пякельных, як вар. Куляшоў.
2. Выканаць які-н. танец; станцаваць.
Мы й тое помнім — І не жах, Як адскакалі танцаў шмат У зрэбных Галіфэ-штанах Пад дружны гул ад голых пят. Броўка.
// Скончыць скакаць.
Адскакаўшы сваё, пайшлі нарэшце дамоў жанчыны, і пачаліся сапраўдныя танцы. М.Стральцоў.
@адскакванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адскакваць — адскочыць.
@адскакваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адскочыць (у 1—4 знач.).
@адскок, -у, м. Дзеянне паводле дзеясл. адскочыць (у 1, 2 знач.).
@адскокванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адскокваць — адскочыць.
@адскокваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адскочыць.
@адскокнуць, -ну, -неш, -не; зак. Разм. Скокнуўшы, аддаліцца.
@адскочыцца, -скочуся, -скочышся, -скочыцца; зак. Тое, што і адскочыць (у 1, 2 знач.). Уладзік адскочыўся ўжо за крокаў трыццаць, трасе на старога кулаком і крычыць. Крапіва.
@адскочыць, -скочу, -скочыш, -скочыць; заг. адскоч; зак. 1. Аддаліцца ад каго-, чаго-н. хутка, скокам.
[Хлопцы] рынуліся да труса, але з страшэнным крыкам адскочылі назад: нешта так укусіла іх за ногі, што аж уваччу пацямнела. Маўр. Як толькі.. [Турсевіч] адышоўся. Лабановіч зноў таемна пастукаў у шкло і борздзенька адскочыў. Колас.
// перан. Размясціцца ў аддаленні. Ніводнага гуку ні на прыстані, ні на вёсцы, што адскочыла ў поле ад стромкага берага. Ракітны.
2. Ударыўшыся, стукнуўшыся аб што-н., адляцець у процілеглым напрамку ці ўбок.
Я падняў нават кій, намерваючыся запусціць ім у жалезную бочку.., але ў апошнюю хвіліну стрымаўся, бо пабаяўся, што адскочыць кій ад бочкі і яшчэ трапіць каму-небудзь у галаву. Карпюк.
3.Разм. Пачаць расці, адрасці.
Пад яловаю лапай з сонечнага боку адскочыў кусцік зялёнай, па-вясноваму свежай травы. Лужанін.
4. Аддзяліцца, адарвацца, адляцець.
На дзвярах вісеў замок. Даміра пакратаў за дужку, яна адскочыла. Асіпенка. [Дзераш] разы чатыры ўдарыў.., потым падважыў пешняй. І цэлая ёмкая і важкая скіба гліны адскочыла. Шынклер.
5.Разм. Адлучыцца на кароткі час.
[Вэня:] — Пакуль ты будзеш гэтым займацца [калоць свіней], я пехатой адскочу на хутары, прыгавару пару япрукоў. Чорны.
◊ Недалёка адскочыць — быць амаль аднолькавым з кім-н. у чым-н.
@адскрабанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адскрабаць — адскрэбці.
@адскрабацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адскрэбціся.
2.Зал. да адскрабаць.
@адскрабаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адскрэбці.
@адскрыгаць, -ае; зак. Закончыць (перастаць) скрыгаць. Адгрымелі мае лесапільныя варштаты, адскрыгалі пілы. Гарэцкі.
@адскрыпець, -плю, -піш, -піць; -пім, -піце; зак. Скончыць (перастаць) скрыпець.
Вазы адскрыпелі ў нізіне І стаў аглушальны спакой. Панчанка.
@адскрэбванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адскрэбваць — адскрэбці.
@адскрэбвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адскрэбціся.
2.Зал. да адскрэбваць.
@адскрэбваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адскрэбці.
@адскрэбены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адскрэбці.
@адскрэбці, -скрабу, -скрабеш, -скрабе; -скрабём, -скрабяце; пр. адскроб, -скрэбла і -скрабла; зак., што. Скрабучы, зняць што-н. з паверхні, абчысціць паверхню; саскрэбці. Адскрэбці гразь з ботаў.
@адскрэбціся, -скрабуся, -скрабешся, -скрабецца; пр. адскробся, -скрэблася і-скраблася; зак. 1. Абчысціць сябе, адскрабаючы што-н.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зняцца, абчысціцца пры адскрабанні. Фарба лёгка адскрэблася,
@адскубнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., чаго. Скубануўшы, адарваць. Адскубнуць воўны, ваты, сена.
// перан. Уварваць, здабыць што-н. для сваёй асабістай карысці несумленным шляхам. [Дзед:] — Кожны за сваё дрыжаў і наравіў яшчэ чужога адскубнуць. Шуцько.
@адслаенне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адслаіць.
@адслаіцца, -слоіцца; зак. Аддзяліцца слаямі; асесці слаямі.
@адслаіць, -слаю, -слоіш, -слоіць; заг. адслаі; зак., што. Аддзяліць слаямі; прымусіць асесці, асадзіць слаямі. Адслаіць кару. Адслаіць рэчыва з раствору.
@адсланіцца, -сланюся, -слонішся, -слоніцца; гаг. адсланіся; зак. Разм. 1. Адхінуўшыся, адсунуўшыся ўбок, перастаць засланяць сабою каго-, што-н. Як толькі адсланілася газета, Максімка хуценька накрыў галаву коўдрай. Сабаленка.
2.перан. Выявіцца, праясніцца. [Лабановіч:] — Пачакаю трохі: да дванаццатага жніўня застаецца не так ужо многа. А можа і да гэтага часу што-небудзь адслоніцца. Колас.
@адсланіць, -сланю, -слоніш, -слоніць; зак., што. 1. Адсунуць, адхінуць, адвесці ўбок. Адсланіць фіранку. Адсланіць засланку. □ [Сымон] глядзіць, як бы чаруе, Ён шукае тую ніць, Каб заслону цемраную Ёй адсунуць, адсланіць. Колас.
2. Зрабіць незаслоненым; адкрыць. Адсланіць печ. □ [Насця:] “Ды вецер хмары перагоніць, І сонца твар свой нам адслоніць”. Колас.
@адсланяцца, -яецца; незак. 1.Незак. да адсланіцца.
2.Зал. да адсланяць.
@адсланяць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адсланіць.
@адслоены, -ая; -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адслаіць.
@адслойванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адслойваць.
@адслойвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адслаіцца.
2.Зал. да адслойваць.
@адслойваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адслаіць.
@адслужаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адслужыць.
@адслужваць, -аю, -аеш, -ае; што. Незак. да адслужыць.
@адслужыцца, -служуся, -служышся, -служыцца; зак. Тое, што і адслужыць (у 1 знач.). Адслужыўшыся некалі ў войску, Сомік не прыйшоў адразу дадому, а яшчэ недзе прападаў гады са два. Крапіва. І акурат у гэты самы час адслужыўся і вярнуўся з арміі Васіль. Васілевіч.
@адслужыць, -служу, -служыш, -служыць; зак. 1. Прабыць на службе, папрацаваць нейкі час. Міхал Міцкевіч, які адслужыў на панскай службе дваццаць год з хвосцікам, стаў прасіць у ляснічага Рачкоўскага лесу на хату. С.Александровіч.
// Адбыць тэрмін вайсковай службы; скончыць служыць. Юстын ужо адслужыў у арміі, дэмабілізаваўся і зараз працаваў на заводзе. Няхай.
2. Службай адплаціць, адрабіць за што-н. [Чорт:] — Бяры, дзед, яго [чарцяня] да сябе, няхай адслужыць за шкоду. Якімовіч.
// Зрабіцца непрыгодным, перастаць адпавядаць свайму прызначэнню. — Шкада лагера, — уздыхнуў Жэнька.. — Але нічога... Сваё ён адслужыў і памірае са славаю, як герой. Шамякін.
3. Адправіць набажэнства. Усе думалі, што Гэлька загінула. Бацька хацеў ужо імшу адслужыць. Чарот.
@адслухаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Праслухаць што-н. Адслухаць дзве лекцыі.
@адсмактаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адсмактаць.
@адсмактаць, -смакчу, -смокчаш, -смокча; зак., што і чаго. 1. Смокчучы, адпіць чаго-н.
2. Выдаліць вадкасць або газ якім-н. прыстасаваннем, помпай і пад.
@адсмаліць, -смалю, -смаліш, -смаліць; зак., каго-што. Разм. 1. Сказаць, зрабіць што-н. нечаканае, незвычайнае. [Сашка] выпіў яшчэ адну чарку і адсмаліў: — Практыкант! Ваша вока заўсёды збіраецца падміргнуць. Чаму гэта яно так? Чорны.
2. Моцна збіць, адлупцаваць. А не дагодзіш — бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы. Гарэцкі.
@адсмальваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адсмаліць.
@адсмоктванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсмоктваць — адсмактаць.
@адсмоктвацца, -аецца; незак. Зал. да адсмоктваць.
@адсмоктваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адсмактаць.
@адсмяяцца, -смяюся, -смяешся, -смяецца; -смяёмся, -смеяцеся; зак. Скончыць (перастаць) смяяцца. [Дзядзька Ахрэм] адсмяяўся, адкашляўся і ўжо, відаць, ад чыстай душы: — Даўно не рабіў такога абутку — не ведаю, ці атрымаецца што. Пянкрат.
@адснаваць, -сную, -снуеш, -снуе; -снуём, -снуяце; зак. Скончыць (перастаць) снаваць. Адснаваць кросны. / у перан. ужыв. Адснавалі прадвеснія хмары, Адлілі праліўныя дажджы. Гурло.
@адсопвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адсапціся.
@адсорбцыя, -і, ж. Спец. Паглынанне часцінак газу, пары або асобных састаўных часцінак раствору паверхневым слоем другога рэчыва; паверхневае паглынанне, у адрозненне ад абсорбцыі — паглынання ўсім аб'ёмам рэчыва.
[Ад лац. ad — да і sorbere — паглынаць.]
@адсоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адсунуцца.
2.Зал. да адсоўваць.
@адсоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адсунуць.
@адсоўны, -ая, -ае. Прыстасаванне для адсоўвання. Адсоўныя дзверы.
@адсохлы, -ая, -ае. Які адмёр, высах. Адсохлая галінка.
@адсохнуць, -сохне; пр. адсох, -ла; зак. 1. Адмерці, засохнуць.
2.Разм. Страціць здольнасць рухацца, дзейнічаць. [Драпеза:] — У твайго, кажу, бацькі адсохла б рука, каб яго хто прымусіў так рабіць. Паслядовіч. Адсохні тая рука, што на бацьку падымаецца. Прыказка.
◊ Каб табе язык (мазгі, рукі) адсох (лі)гл. язык. Хай адсохнуць (у мяне) рукі і ногі — клятва ў тым, што я зраблю, зрабіў і пад. што-н. або што не зраблю, не зрабіў і пад. чаго-н.
@адспавядаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго. Разм. Выгаварыць каму-н., пакрытыкаваць, словам ушчуць. [Шыманскі:] — Чуў я, чуў, што цябе сёння адспавядалі. Сабаленка.
@адспяваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адспяваць.
@адспяваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што і без дап. Кончыць спяваць. Адспявалі жнеі На палях шырокіх. Глебка. Дні нязменнымі шляхамі Сабіраліся ў страі. Перайшла вясна садамі, Адспявалі салаўі. Броўка.
// Не змагчы спяваць па якой-н. прычыне. [Лабановіч:] — Чаму ты, бабка, не ідзеш на вуліцу песні спяваць? — Няма, панічыку!.. Адспявала я ўжо сваё. Колас.
@адставанне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адставаць — адстаць (у 1—4 знач.).
@адставаць, -стаю, -стаеш, -стае; -стаём, -стаяце. Незак. да адстаць.
@адставіць, -стаўлю, -ставіш, -ставіць; зак. 1.што. Пераставіць, адсунуць убок. Выпілі да дна, толькі старая, ледзь паспытаўшы, адставіла чарку ўбок. Броўка.
// Адвесці ўбок, выставіць (руку, нагу, губы і пад.). [Іван Іванавіч] крочыў спераду, моцна адставіўшы адну руку, і цягнуў каляску. Карпюк. Жвір адставіў нагу і затупаў наском туфля па падлозе. Адамчык. Тодар аж губы адставіў, і вусы яго светлыя натапырыліся ад здзіўлення. Крапіва.
2.перан.; каго. Вызваліць ад выканання якіх-н. абавязкаў; пазбавіць магчымасці займацца якой-н. справай. І хоць Костуся ад працы ў сельсавеце і адставілі, але і ён прыйшоў. Чорны.
3.што і без дап. Каманда для адмены папярэдняй каманды, для спынення якіх-н. дзеянняў. [Урач:] — Сёння ўначы адыходзіць караван, трэба будзе неадкладна паведаміць амерыканцам... — Адставіць! — сціснуўшы кулакі, прашаптала Галіна Пятроўна. Шамякін.
@адстагнаць, -стагну, -стогнеш, -стогне; зак. 1. Перастаць стагнаць. Адстагнаў, адмаліўся, адплакаў даўно ўжо наш працоўны народ. Машара.
// перан. Скончыць пакутаваць; памерці.
2. Прастагнаць пэўны час.
@адсталасць, -і, ж. Стан адсталага; нізкі ўзровень развіцця. Культурная адсталасць. □ Нацыянальная палітыка Савецкага ўрада была накіравана на тое, каб ліквідаваць адсталасць раней прыгнечаных нацый. Пшыркоў. Мухтар паведаміў мне, што гэтыя паўгода ён тут не сядзеў, склаўшы рукі, а ліквідаваў сваю, як ён сказаў, тэхнічную адсталасць. Васілёнак.
@адсталы, -ая, -ае.
1. Які астаўся ззаду пры перамяшчэнні, руху. Адсталая ад выраю птушка. 2. Які адстаў у эканамічным развіцці. [Максіманаў:] — Наш раён па сярэдніх паказчыках не лічыцца адсталым. Шахавец. З кабінета першага сакратара выляталі па адным чырвоныя і мокрыя ад поту старшыні адсталых калгасаў. Шамякін.
3. Які знаходзіцца на нізкім узроўні развіцця ў параўнанні з іншымі. Адсталая народнасць. Адсталая тэхніка. □ Думкі нават самых адсталых, цёмных, несвядомых людзей за апошнія гады пайшлі ў іншы бок. Чорны.
/ у знач. наз.адсталы, -ага, м.;адсталая, -ай, ж. Выйсці з ліку адсталых. // Які не адпавядае патрабаванням часу, устарэлы. Адсталыя погляды. Адсталая тэорыя.
@адстаўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Канчатковае звальненне з вайсковай службы, а таксама (да рэвалюцыі) з цывільнай дзяржаўнай службы. Падаць у адстаўку. Прыняць адстаўку. Капітан у адстаўцы. // У капіталістычных краінах — расфарміраванне кабінета міністраў, адыход ад улады ўрада ці паасобных міністраў.
// Прызнанне непрыгоднасці чаго-н. Сіла Скарыны і заключаецца ў тым, што ён.. выдаў кнігі на даступнай свайму народу мове і тым самым даў адстаўку ў літаратуры як мёртвай латыні, так і бяздушнай царкоўнаславяншчыне. Алексютовіч.
@адстаўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адставіць (у 1 знач.).
@адстаўляцца, -яецца; незак. Зал. да адстаўляць.
@адстаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адставіць (у 1, 2 знач.).
@адстаўнік, -а, м. Той, хто знаходзіцца ў адстаўцы (цяпер звычайна пра ваенных). [Максім Сілыч] — адстаўнік-пенсіянер, жонка таксама нідзе не працуе, так што на ўсё лета прыехалі зноў. Марціновіч.
@адстаўны, -ая, -ое. Які знаходзіцца ў адстаўцы. Трапіў [Цімох] на сядзібу Шыпшынскага Яна — Адстаўнога маёра, былога улана. Куляшоў. Такая ўвага да яго, “адстаўнога настаўніка”, як ён называў сябе, не магла б не крануць, калі б дырэктар прыйшоў адзін. Шамякін.
// Разм. Якога адхілілі. Дамоў прыехаў. Кажуць, трэці дзень Грыміць тваё вяселле (я ж не веру). Вянок з гароху хочуць мне надзець Сябры, як адстаўному кавалеру. Барадулін.
◊ Адстаўной казы барабаншчыкгл. барабаншчык.
@адстаць, -стану, -станеш, -стане; зак. 1. Рухаючыся павальней за іншых або затрымаўшыся, апынуцца ззаду. Дзед Цярэшка адстаў і пайшоў следам. Грахоўскі. Тацяна амаль што бегла, каб не адстаць ад .. [Лясніцкага]. Шамякін.
// Выйшаўшы ў дарозе з цягніка, машыны і пад., не паспець сесці назад, не паехаць. Баючыся адстаць ад цягніка, некаторыя жанкі выйшлі на платформу, падзівіліся на вакзал. Васілевіч.
2. Апынуцца ззаду, не паспець за другімі ў выкананні якога-н. плана, задання ў выніку маруднай або дрэннай працы. У .. [Юркі] зноў была запазычанасць па англійскай мове, і ён, пакуль ліквідаваў яе, адстаў ад хлопцаў. Карпаў.
// з адмоўем “не”. Старацца рабіць не горш за іншых. [Канапелька:] — А наконт сенажаці справа ясная — пойдзе Арцём, дык і я не адстану. Бажко.
3. Не дасягнуць патрэбнага ўзроўню ў выніку замаруджанага развіцця. Адстаць у развіцці. Вытворчасць адстае ад попыту. □ Мы, што жылі пад уладай паноў, на цэлых дваццаць год адсталі ад нашай радзімы. Брыль.
4. У выніку запаволенага ходу паказваць больш ранні час, чым папраўдзе (пра гадзіннік). Гадзіннік адстае на пяць мінут. 5. Аддзяліцца ад чаго-н.; перастаць шчыльна прылягаць да чаго-н.; адысці. [Жанчына:]— Я ўжо не помню, куды.. [Пеця] тады хадзіў, толькі ў дарозе ў яго ад ботаў адсталі падэшвы. Сіняўскі.
6. Перастаць дакучаць, назаляць каму-н.; адчапіцца. Маці, каб хутчэй я адстаў, сказала: — Ведаць усё будзеш — без пары састарэеш. Сачанка. Дойдуць, урэшце, да жытла, абагрэюцца, паядуць гарачае бульбачкі, і ўся хвароба адстане. Быкаў.
◊ Ад рук і ног адстаць — аб крайняй ступені зморанасці.
@адстаючы, -ая, -ае.
1. Які не спраўляецца з выкананнем плана, задання і інш.; які мае дрэнныя паказчыкі, адзнакі ў працы, вучобе. Адстаючы калгас. Адстаючы ўчастак. Адстаючыя вучні. 2.у знач. наз.адстаючы, -ага, м.;адстаючая, -ай, ж. Той (тая), што не спраўляецца з выкананнем плана, задання і пад.; той (тая), што мае дрэнныя паказчыкі, адзнакі ў працы, вучобе.
@адстаялы, -ая, -ае. Які адстаяўся, усталяваны. Адстаялы побыт.
@адстаяцца, -стаіцца; зак. 1. Пастаяўшы нейкі час, даць асадак, адстой (пра вадкасць). Семнаццаціметровая тоўшча вады адстаялася, утварыўшы тры слаі. М.Стральцоў.
2.перан. Набыць канчатковы ўстойлівы выгляд (пра думкі, погляды). Усё там [у маленстве] ясна, міла здалёк, адстаялася ў часе, выдатна вынашана, нават і ў сорак пяць гадоў. Брыль.
@адстаяць, -стаю, -стаіш, -стаіць; зак. 1. Прастаяць нейкі час. Адстаяць гадзіну ў чарзе. // Прастаяць да канца; адбыць. [Люба Лук'янская:] — Наша фабрыка была ў прарыве, трэба было выцягваць. Я тры змены адстаяла на рабоце. Чорны.
2.Разм. Стаміць доўгім стаяннем. Адстаяць ногі на варце. 3.перан. Абараніць каго-, што-н. ад нападу ворага; не даць захапіць. Не прадам свой народ я ніколі, Беларусь у баях адстаю. Астрэйка.
// Абараніць, засцерагчы ад дамаганняў, замаху, недружалюбных або варожых дзеянняў. Адстаяць заваёвы Кастрычніка. □ [Гальяш і Міхась] цвёрда вырашылі, што калі стараста выдасць каменданту Рыгора, адстаяць яго што б там ні было. Гурскі.
// Адхіліць пярэчанні, давесці доказамі што-н. У барацьбе з рэвізіяністамі У.І.Ленін адстаяў і развіў тэарэтычныя асновы партыі — дыялектычны і гістарычны матэрыялізм. “Звязда”.
@адстоены, -ая, -ае. Які адстаяўся; у якога ўтварыўся асадак.
@адстой, -ю, м. Часцінкі, якія выдзеліліся з вадкасці і аселі на дно.
@адстойванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адстойваць, адстойвацца.
@адстойвацца, -аецца. Незак. да адстаяцца.
@адстойваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адстаяць.
@адстойнік, -а, м. Басейн або рэзервуар, у якім, адстойваючыся, ачышчаецца вадкасць. Нізінная роўнядзь была перакапана, зрэзана каналамі, прамавугольнікамі сажалак, перагароджана дамбамі, на якіх відаць былі розныя, большыя і меншыя, збудаванні — адстойнікі, фільтры, помпавыя станцыі. Хадкевіч.
@адстойны, -ая, -ае. Які прызначаны, служыць для ачышчэння вадкасці шляхам адстойвання. Адстойная камера. Адстойны бак.
@адстракатаць, -качу, -кочаш, -коча; зак. Скончыць, перастаць стракатаць. На палях адстракаталі жняяркі.
@адстраляны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адстраляць.
@адстраляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак. Скончыць, перастаць страляць.
@адстраляць, -яю, -яеш, -яе; зак. 1.каго. Забіць (з прамысловай або якой-н. іншай мэтай) на паляванні пэўную колькасць якой-н. дзічыны.
2. Скончыць, перастаць страляць.
@адстрачыць, -страчу, -строчыш, -строчыць; зак., што. 1. Прастрачыць, прашыць што-н. Адстрачыць складку. // Выстрачыць, аздобіць строчкай. Адстрачыць барты пінжака. 2. Скончыць страчыць (пра кулямёт і інш.).
@адстроены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адстроіць.
@адстроіць, -строю, -строіш, -строіць; зак., каго-што. Абладзіць, агледзець; аздобіць. Адстроіць кватэру.
@адстройванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адстройваць — адстроіць.
@адстройвацца, -аецца; незак. Зал. да адстройваць.
@адстройваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адстроіць.
@адстрочаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адстрачыць.
@адстрочвацца, -аецца; незак. Зал. да адстрочваць.
@адстрочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адстрачыць.
@адструганы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адстругаць.
@адстругаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Стругаючы, зрабіць роўным, гладкім; адгабляваць. Перш за ўсё стальніцу ўдвух Адстругалі, узяўшы струг. Калачынскі.
@адстругвацца, -аецца; незак. Зал. да адстругваць.
@адстругваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адстругаць.
@адстрыгацца, -аецца; незак. Зал. да адстрыгаць.
@адстрыгаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адстрыгчы.
@адстрыгчы, -стрыгу, -стрыжэш, -стрыжэ; -стрыжом, -стрыжаце, -стрыгуць; зак., што. Адрэзаць нажніцамі. Адстрыгчы бараду.
@адстрэл, -у, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адстрэльваць — адстрэліць; адстрэльванне.
@адстрэлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адстрэліць.
@адстрэліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што. Разм. Адарваць куляй, снарадам. Адстрэліць палец. □ Пры.. [Баніфацыю Скашынскім] была сястра.. Сястры гэтай ён, яшчэ будучы паручнікам, выпадкова адстрэліў нос. Чарнышэвіч.
@адстрэльванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адстрэльваць — адстрэліць; адстрэл.
@адстрэльвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Адбівацца, страляючы. Людвік у міг вока перабег па кладках на другі бераг, залёг і стаў адстрэльвацца, каб затрымаць ворага. Кулакоўскі.
2.Зал. да адстрэльваць.
@адстрэльваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адстрэліць, адстраляць (у 1 знач.).
@адстрэльшчык, -а, м. Той. хто робіць адстрэл.
@адстуканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адстукаць.
@адстукаць, -аю, -аеш, -ае; зак. 1.што. Стукам, ударамі перадаць што-н. Адстукаць мелодыю. Адстукаць тэлеграму. // Разм. Надрукаваць на машынцы. Адстукаць старонку тэксту. // Прабіць, адлічыць (пра час). Адстукаў гадзіннік Дванаццаць гадзін, Год новы страсае Сняжок на парозе. Хведаровіч.
2. Прапрацаваць нейкі час (малатком, сякерай, тэлеграфным ключом і пад.). Пайшоў наш хлопец да местачковага шаўца Янкеля.. стукаць малатком, ладзячы атопкі. Адстукае ён там патрэбныя гадзіны і зноў ходзіць па мястэчку. Шахавец. [Мірон Сцяпанавіч Бельскі] тры гады на тэлеграфе адстукаў. Ракітны.
// Разм. Перастаць стукаць, спыніць стук.
3.перан. Разм. Адбыць прызначаны тэрмін (зняволення, службы). — Судзіўся? — гледзячы ва ўпор; запытаўся.. [Рыбакоў] у паддопытнага.. — Судзіўся, грамадзянін начальнік. — За што? — Самі ведаеце, самагонку гнаў, тры гады, як піць даць, адстукаў. Асіпенка.
@адстуквацца, -аецца; незак. Зал. да адстукваць.
@адстукваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адстукаць (у 1 знач.).
@адступальны, -ая, -ае. Які носіць характар адступлення; звязаны з адступленнем. Адступальныя баі. Адступальны марш.
@адступанне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адступаць — адступіць (у 1, 5, 6 знач.).
@адступацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адступіцца.
@адступаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адступіць.
@адступіцца, -ступлюся, -ступішся, -ступіцца; зак. 1. Ступіўшы адзін або некалькі крокаў назад, убок, аддаліцца ад каго-, чаго-н.; адступіць. “Ці ісці, ці не?” — усумніўся Рыгор і нават адступіўся некалькі крокаў ад брамы. Гартны. Бачу, што чалавек.. зусім не жадае са мною гаварыць. І я адступіўся ад дзвярэй. Кавалёў.
// Саступіўшы ўбок, перастаць засланяць дарогу, святло каму-, чаму-н. Бяссонаў адступіўся, прапусціў машыну паўз сябе. Мележ.
2.перан. Аказацца на далейшай адлегласці ад чаго-н. Ясеняў і цяпер многа па дварах, хоць вёска даўно ўжо адступілася ад лесу. Арочка.
3.перан. Адмовіцца ад чаго-н.; перастаць дамагацца чаго-н. Саўка хацеў паквітацца з войтам і яго прыяцелямі, парваць з імі кантакт і адступіцца ад той бруднай ролі, на якую падбілі яго. Колас.
// Адкаснуцца, адчапіцца. [Ганна:] — Як жа адступіцца ад гэтых сватоў, ад бяды гэтай, — каб бацька зразумеў, ухваліў яе, каб мачыха не асудзіла. Мележ. Я думаў, стражнікі пабаяцца нас дваіх і адступяцца. Не будуць жа яны страляць у нас! Якімовіч.
4. Парваць адносіны, сувязь з кім-н.; пакінуць каго-н. на волю лёсу; адвярнуцца ад каго-н. [Вялічка:] — Максім, калі будзе што са мною — не адступіся ад майго Уладзі, як бы я табе прыпаручыў яго. Чорны.
5. Перастаць прытрымлівацца (абяцанняў, поглядаў, перакананняў і пад.), адрачыся ад чаго-н. Адступіцца ад прысягі. □ Справядлівасць вымагае зазначыць, што не было яшчэ такога здарэння, каб Самабыліха адступілася ад свайго слова. Колас.
// Пайсці на прымірэнне, згоду. Ганна чула душою адно: адумаўся, адступіцца рашыў [Васіль]. Мележ.
6.перан. Адысці, аддаліцца ад першакрыніцы, ісціны і пад. [Сакратар:] — Ты ж глядзі, каб ні на крок не адступіўся ад тэксту. Сабаленка. [Завуч:] — І калі.. [карэспандэнт] не напіша пра твае ўцёкі, то адступіцца ад праўды. Рунец.
@адступіць, -ступлю, -ступіш, -ступіць; зак. 1. Ступіўшы назад, убок, аддаліцца, адысці ад каго-, чаго-н. Сяўрук ужо адступіў крыху назад, бо нехта, мусіць знячэўку, разоў два сыпануў яму на ногі мокрай, напалам з глеем зямлі. Кулакоўскі. — Кр-рам-нёў? — усклікнуў Алік і адступіў на крок назад, нібы хацеў лепш разгледзець хлопца. Шашкоў.
// перан. Стаць больш аддаленым ад чаго-н., адсунуцца. Паплылі сіняватыя дымкі, весела затрашчала, разгараючыся, сучча. Паляна нібы пашырылася, цемень адступіла ў бакі. Сіняўскі.
// перан. Стаць менш важным, менш значным. Адступіць на задні план. 2. Адысці назад пад націскам праціўніка, пакінуўшы свае ранейшыя пазіцыі. Чые гарматы страляюць, .. [Пракоп] не ведаў, але цяпер ён быў упэўнены, што нашы не адступілі. Якімовіч.
3.перан. Адмовіцца ад сваіх намераў, задум; спасаваць. Тыя ж людзі, што зрабілі.. [шлях], праявіўшы ў працы сапраўдны подзвіг, у другой справе здаліся, адступілі перад значна меншым і цяпер, выходзіць, смяяліся самі з сябе. Ракітны. Я ўжо рашыў дазволіць.. [жанчыне] спатканне, але нешта ўтрымлівала мяне сказаць ёй пра гэта адразу, адразу адступіць перад ёю. Васілевіч.
4.перан. Перастаць прытрымлівацца чаго-н.; парушыць што-н. прынятае, устаноўленае. Адступіць ад жыццёвай праўды. Адступіць ад плана. 5.Разм. Паменшыцца; адлегчы; спасці. Нарэшце мароз адступіў — сад дацвітаў. Васілевіч.
6. Пішучы, друкуючы, пакінуць месца ад краю ліста. Адступіць на 2 сантыметры ад краю.
@адступленне, -я, н. 1.Дзеянне паводле дзеясл. адступіць (у 1—4 знач.).
2. Устаўка ў тэкст якога-н. літаратурнага твора, не звязаная з яго асноўнай тэмай або сюжэтнай лініяй; устаўка ў вуснае апавяданне. Пасля гэтага невялікага філалагічнага адступлення, мы вярнуліся зноў да пытання аб чайках. В.Вольскі.
// Адхіленне ад тэмы даклада, паведамлення. — Праўда, час тады быў іншы, не такі, як цяпер, — Андрэй Давыдавіч абвёў зрокам прысутных, нібы просячы ў іх дазволу зрабіць маленькае адступленне ўбок. Кулакоўскі.
○ Лірычнае адступленне — а) прасякнутая лірыкай, эмоцыямі частка мастацкага твора, якая перапыняе паслядоўнае развіццё сюжэта (рамана, аповесці, паэмы і пад.); б) перан. Адхіленне ад тэмы гаворкі, бяседы пад уплывам якіх-н. уласных пачуццяў.
@адступнік, -а, м. Той, хто адступіўся, адрокся ад ранейшых поглядаў, перакананняў. Адступнік ад веры. Палітычны адступнік. □ Тыя затонцы, што не запісаліся на сходзе ў калгас, цяпер вышэй пападымалі галовы і даволі зняважліва пазіралі на адступнікаў, на тых, што павыпісваліся з калгаса. Колас.
// Пагард. Той, хто здрадзіў каму-, чаму-н. [Сымон:] На такога будуць тыкаць пальцамі і шаптаць асцярожна: “адступнік, душапрадавец!” Купала.
@адступніца, -ы, ж. Жан. да адступнік.
@адступніцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адступніка, адступніцтва.
@адступніцтва, -а, н. Здрада ранейшым поглядам, перакананням. Нідзе адступніцтва і здрады Не знойдзе вораг між случчан. Астрэйка.
@адступны, -ая, -ое.
1. Які прапануецца каму-н. за згоду адступіцца, адмовіцца ад каго-, чаго-н. Адступныя грошы. 2.у знач. наз.адступное, -ога, н. Разм. Плата, якая прапануецца каму-н. за згоду адступіцца, адмовіцца ад каго-, чаго-н. [Паціеўскі:] Яны згадзіліся, што Пшыкальскі дасць Пытлевічу адступнога, і Пытлевіч сабе сваю студню выкапае. Чорны. — Я табе адступнога дам, — запрапанаваў “святы”. Колькі ты просіш? Навуменка. Андрэй набраў шуфель жыта, патрос над засекам і, нібы адступнога, сыпануў у няпоўны мех. Грахоўскі.
@адсуджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адсудзіць.
@адсуджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адсудзіць.
@адсудзіць, -суджу, -судзіш, -судзіць; зак., каго-што. Атрымаць, адабраць, вярнуць што-н. праз суд. Слёз у .. [Настасі] не было; яна даўно выплакала іх, яшчэ да таго дня, калі Юрка прыехаў з суда са страшнай весткай аб тым, што Халуста адсудзіў у іх хутар. Чарнышэвіч.
@адсуканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адсукаць.
@адсукаць, -аю, -аеш, -ае і -сучу, -сучаш, -суча; зак., што. 1. Рассукаўшы, аддзяліць. Адсукаць нітку. 2. Адвіць, адматаць з цэўкі.
@адсукваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адсукаць.
@адсунуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адсунуць.
@адсунуцца, -сунуся, -сунешся, -сунецца; зак. 1. Перамясціцца на нейкую адлегласць; пасунуцца. Світае... За кратамі, паміж веццем дзвюх бяроз, там, дзе быў месяц, які ўжо адсунуўся і паблек, калоссе перастала кланяцца, заціхла, чакаючы сонца. Брыль.
// Размясціцца далей, аддаліцца. Бабуля адсунулася на самы край лаўкі, у цянёк пад ліпай, але і тут яе даставалі гарачыя прамені. Сіняўскі.
// перан. Стаць менш значным, менш важным. Кожны думаў цяпер толькі аб тым, каб выратавацца і выжыць, а ўсё іншае адсунулася ўбок. Маўр.
2. Адчыніцца, адкрыцца, раскрыцца, адхінуцца. Шэрая тканіна адсунулася ад запечка, напялася, задрыжала, як на ветры, знікла. Пташнікаў. У гэты час загрукалі жалязякі, і дзверы адсунуліся. С.Александровіч.
@адсунуць, -суну, -сунеш, -суне; зак., што. Перасунуць на нейкую адлегласць што-н. ад каго-, чаго-н. Патржанецкі хлёбнуў чаю і адсунуў ад сябе шклянку. Чарнышэвіч. Як толькі замільгалі ў акне чырвонаармейскія шапкі, “дзяўчына” старанна ўзялася месці хату. Адсунула стол і пачала вымятаць з-пад кута. Крапіва.
// Адводзячы ўбок, адкрыць што-н. Адсунуць завалу. Міхалка чуў, што Скуратовіч выйшаў у чыстыя сенцы, адсунуў зас[а]ўку ў дзвярах. Чорны.
// Сунучы, адхінуць, адсланіць. Ларыса села пры акне, адсунула фіранку і пачала глядзець у сад. Мурашка.
// перан. Зрабіць, менш важным, менш значным. Будзённае жыццё падхапіла Паходню імклівай плынню і заняло яго думы, адсунуўшы на задні план асабістае. Хадкевіч.
// перан. Вылучыцца, дасягнуць значных поспехаў, апярэдзіўшы іншых. [Купрыян:] — Ну, ты, брат Мікіта, і дока! Але ж і на выдумкі хват! Усіх інжынераў далёка Пакінуў, адсунуў назад! Колас.
@адсупоніць, -супоню, -супоніш, -супоніць; зак., каго-што. Развязаць супоню, распрагчы каня; рассупоніць.
@адсупоньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адсупоніць.
@адсутнасць, -і, ж. Стан паводле знач. дзеясл. адсутнічаць.
@адсутнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Не знаходзіцца, не прысутнічаць дзе-н. у пэўны час; не быць у наяўнасці. Тут былі ўсе настаўнікі, адсутнічаў адзін Даніла Платонавіч. Шамякін. Абодва адразу падаліся ў штаб, каб даведацца, што тут здарылася, калі яны адсутнічалі. Мележ.
@адсутны, -ая, -ае.
1. Які адсутнічае. Паказанні сведак, адсутных па законных прычынах, суд пастанавіў агаласіць у свой час. Колас.
2. Які не выяўляе ніякай цікавасці да навакольнага; безуважны (пра выраз вачэй, твару). Адсутны погляд. 3.у знач. наз.адсутны, -ага, м. Той, хто адсутнічае. Адзначыць адсутных.
@адсцябаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адсцябаць.
@адсцябаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго. Набіць, сцябаючы; адлупцаваць. [Стары:] — Нас пагналі ў скарбовае гумно, а там адсцябалі лазою. Чорны.
@адсыланне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсылаць — адаслаць.
@адсылацца, -аецца; незак. Зал. да адсылаць.
@адсылаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адаслаць.
@адсылка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсылаць — адаслаць.
@адсыпанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсыпаць1 — адсыпаць.
@адсыпаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адсыпаць.
@адсыпацца, -сыплецца; зак. 1. Высыпацца ў нейкай колькасці (пра што-н. сыпкае).
2.перан. Разм. Выбыць з ліку, складу каго-, чаго-н.; адсеяцца (у 3 знач.). Выпускнікоў засталося чалавек пяць ці шэсць. Рэшта адсыпаліся. Якімовіч.
3.перан. Разм. Загінуць (пра маладняк птушак і жывёл).
@адсыпацца/11, -аецца; незак. 1.Незак. да адсыпацца.
2.Зал. да адсыпаць1.
@адсыпацца/22, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адаспацца.
@адсыпаць, -сыплю, -сыплеш, -сыпле; зак. Аддзяліць частку якога-н. сыпкага рэчыва або дробных прадметаў, перасыпаўшы куды-н. Адсыпаць мукі. □ — А ты не бядуй, — уцешыла дзяўчынка Косціка. — У наступны раз я навучу цябе, як зачараваць гарлачык. Тады набярэш поўны. А зараз дай я табе трохі адсыплю. Даніленка.
@адсыпаць/11, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адсыпаць.
@адсыпаць/22, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адаспаць.
@адсыпка, -і, ДМ -лцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсыпаць — адсыпаць.
@адсырваць, -ае. Незак. да адсырэць.
@адсырэлы, -ая, -ае. Які стаў сыры, вільготны. Хтосьці незнаёмы чыркаў запалкамі, а яны, мусіць, адсырэлыя, не запальваліся. Чорны.
@адсырэць, -эе; зак. Увабраўшы ў сябе вільгаці, стаць сырым. Ісці было вельмі цяжка, валёнкі за дзень адсырэлі, здаваліся пудовымі. Лупсякоў.
@адсысаць, -аю, -аеш, -ае; каго-што. Незак. да адассаць.
@адсыхаць, -ае. Незак. да адсохнуць.
@адсюль, прысл. 1. З гэтага месца; ад гэтага месца. Адсюль, з лясной паляны, На бітву і ў разведку Хадзілі партызаны. Аўрамчык. Да гарадка адсюль было вёрст трыццаць. Чорны.
// З гэтай мясцовасці. Ён родам адсюль, са Стоўбцаў. 2. З папярэдняга разважання; у выніку гэтага. [Вейс:] — Калі злачынца злоўлены ці ўрэшце так пакараны сваімі рабочымі, трэба і зрабіць адсюль належныя вывады. Лынькоў.
◊ Адсюль-адтуль — з розных месцаў патроху. Ні адсюль, ні адтуль — раптоўна, немаведама адкуль.
@адсяванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсяваць — адсеяць і адсявацца — адсеяцца.
@адсявацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адсеяцца.
2.Зал. да адсяваць.
@адсяваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адсеяць.
@адсядаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адсесці.
@адсядзецца, -сяджуся, -сядзішся, -сядзіцца; -садзімся, -седзіцеся; зак. Тое, што і адседзецца.
@адсядзець, -сяджу, -сядзіш, -сядзіць; -сядзім, -седзіце; зак. Тое, што і адседзець.
@адсяканне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адсякаць — адсячы (у 1, 2 знач.).
@адсякацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адсячыся, адсекчыся.
2.Зал. да адсякаць.
@адсякаць, -аю, -аеш, -ае; незак. 1.Незак. да адсячы (у 1 знач.), адсекчы.
2. Аддзяляць чым-н. (рыскай, палоскай і пад.) частку чаго-н. Верх высокай тэлемачты адсякала ў небе барвовая палоска. Пташнікаў.
// Спец. Аддзяляць частку геаметрычнай плоскасці, адрэзка прамой.
3. Пазбавіць магчымасці рухацца ў пэўным напрамку. На захад, адсякаючы адыход у Турэц, імчаліся коннікі. Брыль.
4.Незак. да адсячы, адсекчы (у 3 знач.).
@адсяліцца, -сялюся, -селішся, -селіцца; зак. Аддзяліцца, пасяліўшыся на новым месцы.
@адсяліць, -сялю, -селіш, -селіць; зак., каго. Аддзяліць, пасяліўшы на новае месца.
@адсяляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да адсяліцца.
2.Зал. да адсяляць.
@адсяляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адсяліць.
@адсячы, -сяку, -сячэш, -сячэ, -сячом, -сечаце, -сякуць; пр. -сек, -секла, зак., што. 1. Аддзяліць, ударыўшы з размаху чым-н. вострым. Вайна і яшчэ адну пакінула адмеціну: на левай руцэ.. [у Сцяпана] не хапала двух апошніх пальцаў — адсекла снарадам. Ракітны. [Агей:] — Куды ж без зямлі мне, няма мне тады ходу ў жыцці... лепш рукі мне адсекчы, чым без зямлі быць. Галавач.
// перан. Рашуча пазбавіцца чаго-н., парваць сувязь з чым-н. [Каваль:] — Не куру. [ Хлопец:]— Зусім? — Кінуў. — Ну, малайчына. А я сабе сказаў: да Першага мая, а там — адсяку. Савіцкі.
2.Зак. да адсякаць (у 2, 3 знач.).
3. Адказаць, сказаць у рэзкай, катэгарычнай форме. А машыніст на ўсе пагрозы нібы адсек: — Не павязу! Дудар.
@адсячыся, -сячэцца; -сякуцца; пр. -секся, -секлася; зак. Аддзяліцца ў выніку ўдара чым-н. вострым.
@адсячэнне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адсячы (у 1, 2 знач.), адсекчы.
◊ Даць галаву на адсячэннегл. даць.
@адтаванне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. адтаваць—адтаць.
@адтаваць, -тае. Незак. да адтаць.
@адтайванне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. адтайваць — адтаяць.
@адтайвацца, -аецца; незак. Зал. да адтайваць.
@адтайваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адтаяць.
@адталы, -ая, -ае. Які адтаў, падтаў пад уздзеяннем цяпла. Сцежка яшчэ не абсохла, адталая зямля ўгіналася пад нагамі і было мякка ступаць. Пташнікаў. Даніла.. праз адталы ражок шыбы ўбачыў Ларысу. Кулакоўскі. Адразу запахла сырой адталай зямлёй. Шамякін.
@адтанцаваць, -танцую, -танцуеш, -танцуе; зак. Скончыць, перастаць танцаваць; пратанцаваць пэўны час.
@адтапіцца, -топіцца; зак. Згарнуцца, аддзяліўшыся ад сыроваткі; стварожыцца (пра малако).
@адтапіць, -таплю -топіш, -топіць; зак., што. 1. Падаграваючы, прымусіць згарнуцца, аддзяліцца; стварожыць (пра малако).
2. Ператварыць у вадкі стан; растапіўшы, расплавіўшы, аддзяліць адно рэчыва ад другога. Адтапіць сала.
@адтаптаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адтаптаць.
@адтаптаць, -тапчу, -топчаш, -топча; зак., што. 1. Наступаючы на што-н., пашкодзіць. Гэтак скачуць — хто патроху, хто памногу. Нейкі конік адтаптаў чмялісе ногу. Багдановіч.
2.Разм. Моцна натрудзіць, натаміць хадою ногі. [Маці:] — Бачыш, мая дачушка! Ты адтаптала ногі, Ты абхадзіла дарогі. Глебка.
@адтапыраны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адтапырыць.
@адтапырвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адтапырыцца.
2.Зал. да адтапырваць.
@адтапырваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адтапырыць.
@адтапырыцца, -рыцца; зак. Вытыркнуцца, выпнуцца. — Дазволь мне, Кавалёў, — левы вус Гурына адтапырыўся, як штык. Чарнышэвіч. Аблазіўшы адзін куст, [Валодзя] пераходзіў да другога, ад другога — да трэцяга, пакуль кішэні ватоўкі не адтапырыліся ад арэхаў. Ваданосаў.
@адтапырыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., што. Аддзяліць ад чаго-н., адставіць (руку і інш.). [Пчолка].. адтапырыць крылцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пташнікаў. Галя адтапырыла тонкія губы, прыжмурыла вочы.. і адмоўна крутнула галавою. Дуброўскі.
// Расхінуць, разгарнуць. Сахрон прысеў да нас на дошкі, кульцяпкаю правай рукі.. адтапырыў кішэню штаноў. Сачанка.
@адтарабаніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што. Разм. Адцягнуць, завалачы куды-н. што-н. [Майбарада:] — Адтарабанілі мы.. [машыну] тады ў механічную майстэрню ў саўгас, заключылі ўмову на капітальны рамонт. Скрыган.
// Завезці, адвезці. Позняй восенню бацька запрог каня і адтарабаніў мяне ў вёску Цюцькі. Сабаленка.
@адтаць, адтане; зак. Выйсці з замарожанага стану; вызваліцца ад лёду, снегу пад уздзеяннем цяпла. [Несцер:] — Вось крыху адтане зямля — прынясу з дому шчэпы і пасаджу на гэтым месцы. Кулакоўскі. Праз ноч зямля адтала, зрабілася мяккай. Якімовіч.
// перан. Памякчэць, падабрэць, пазбыцца суровасці. Сама Волька, заўважаючы ў сабе.. змену, не магла не дзівіцца, як яе жаночае сэрца адтала, сагрэлася і само пачало грэць. Васілевіч.
@адтачыць, -тачу, -точыш, -точыць; зак. Зрабіць вострым, натачыць. Адточыць серп Рыгорка для Марылі, З пілы касу наладзіць. А.Александровіч.
// перан. Удасканаліць майстэрства, зрабіць выразным (мову, стыль). Можна сказаць, што ў гэтай форме [аглядаў] Багдановіч адтачыў сваё пяро крытыка, тут упершыню бліснуў трапнасцю назіранняў, тонкім пранікненнем у канкрэтныя з'явы літаратурнага працэсу. Лойка.
@адтаяць, -таю, -таеш, -тае; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і адтаць. Вокны ў карчме адтаялі, і за імі відаць было, як застыў на дрэвах пушысты некрануты іней. Пестрак.
2.што. Вывесці з замарожанага стану, размарозіць. Адтаяць мяса. Адтаяць халадзільнік.
@адток, -у, м. Сцяканне якой-н. вадкасці ў другое месца; проціл. прыток. Адток крыві.
@адтоплены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адтапіць.
2.у знач. прым. Пра кіслае малако, у якім тварог аддзелены ад сыроваткі. Адтопленае малако.
@адтопліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адтопліваць — адтапіць.
@адтоплівацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адтапіцца.
2.Зал. да адтопліваць.
@адтопліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адтапіць.
@адтоптвацца, -аецца; незак. Зал. да адтоптваць.
@адтоптваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адтаптаць.
@адторкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Выняць, выцягнуць корак, шпунт і пад. Чорт падскочыў, з бочкі шпунт адторкнуў — І закапаў на дарогу дзёгаць. Барадулін.
@адточаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адтачыць.
2.у знач. прым. перан. Дасканалы па форме. Адточаны верш.
@адточванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адточваць — адтачыць.
@адточвацца, -аецца; незак. Зал. да адточваць.
@адточваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адтачыць.
@адтрапаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адтрапаць.
@адтрапаць, -траплю, -трэплеш, -трэпле; зак. 1. Трэплючы, ачысціць ад кастрыцы. Змяла ў мяльніцы я лён, Адтрапала лён траплом, — Засвяціў, як цудны сон, Лён шаўковым валакном. Купала.
2. Перастаць займацца трапаннем; скончыць трапанне. — Ай, дзеткі, — сказала [Стэфа]. — Я ўжо сваё і адцерла і адтрапала. Чарнышэвіч.
3.Разм. Прайсці пехатою. Адтрапаць трыццаць кіламетраў.
@адтрубіць, -трублю, -трубіш, -трубіць; зак. Пратрубіць што-н., кончыць трубіць. Адтрубілі піянерскія горны. Адтрубіць збор.
@адтрэпваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адтрапаць.
@адтуліна, -ы, ж. Адкрытае пустое месца ў чым-н. суцэльным; дзірка, шчыліна, праход, пройма. Праз адтуліну ў дзвярах прабіваўся сцюдзёны струмень. Савіцкі. Антось падбег да акна, спіной засланіў разбітую шыбу і азірнуўся, шукаючы вачыма рэч, якая б магла заткнуць адтуліну. Мележ. [Казік] нават чуў, як два разы скрыгануў ключ у адтуліне замка. Чарнышэвіч.
@адтуль, прысл. З таго месца, з таго боку. Вецер дзьме не ад нас, а насустрач, з балота, — адтуль павінен з'явіцца той, каго мы чакаем. В.Вольскі. Нарэшце Пацейчык развязаў торбу і дастаў адтуль хлеб і кусок сала. Чорны.
@адтупаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. 1. Прайсці пэўную адлегласць. [Мікалай:] — Пехатой вёрст трыццаць.. адтупаў. Пальчэўскі.
2. Скончыць, перастаць хадзіць па якой-н. прычыне. Адтупаў, адхадзіў сваё па зямлі дарагі чалавек — маці. Ракітны.
@адтушаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адтушаваць.
@адтушаваць, -шую, -шуеш, -шуе; зак., што. Тушуючы, налажыць цені на малюнак.
@адтушоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адтушоўваць — адтушаваць.
@адтушоўвацца, -аецца; незак. Зал. да адтушоўваць.
@адтушоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адтушаваць.
@адтыканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адтыкаць— адаткнуць.
@адтыкацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адаткнуцца.
2.Зал. да адтыкаць.
@адтыкаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адаткнуць.
@адтынкаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., што. Тое, што і атынкаваць.
@адтэрмінаванне, -я, н. Тое, што і адтэрміноўка.
@адтэрмінаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адтэрмінаваць.
@адтэрмінаваць, -ную, -нуеш, -нуе; зак., што. Перанесці выкананне чаго-н. на пазнейшы тэрмін. Адтэрмінаваць плацяжы. // Прадоўжыць тэрмін годнасці чаго-н. Адтэрмінаваць пропуск.
@адтэрміноўвацца, -аецца; незак. Зал. да адтэрміноўваць.
@адтэрміноўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адтэрмінаваць.
@адтэрміноўка, -і, ДМ -ноўцы; Р мн. -новак; ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адтэрміноўваць — адтэрмінаваць.
@адубеласць, -і, ж. Разм. Уласцівасць адубелага.
@адубелы, -ая, -ае. Разм. 1. Які адубеў, акалеў; змёрзлы. Уначы ад марозу лопаліся бярвенні ў сценах, а неяк раніцай Сяргейка знайшоў у сенцах двух адубелых вераб'ёў. Хомчанка.
// Які стаў нягнуткі ад холаду; скарчанелы. Здавалася, што адубелыя рукі не вытрымаюць, міна паляціць уніз. Новікаў.
2. Цвёрды, каляны ад вады, холаду. Галіна адварочвалася, пазірала ў самы куток машыны, дзе, уваткнуты між рамай і брызентам, калыхаўся адубелы ад вады зялёны плашч-накідка. Пташнікаў.
@адубець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. 1. Вельмі змерзнуць, застыць ад холаду; скарчанець. Стары Няміра адубеў, стоячы на скавышы. Чорны.
2. Стаць нягнуткім, непаслухмяным; страціць адчувальнасць, здольнасць рухацца; агрубець. [Дар'я:] А чаму.. [рукі] граблямі сталі? Чаму яны адубелі? Ад бульбы, што кожны дзень чышчу. Ад бялізны, што мыю? Губарэвіч.
// Ахалодаць, адзеравянець (пра нябожчыка). [Юзэфа:] — Спіць [Акцызнік]. Як з ног зваліўся. Не дабудзішся, не даклічашся... Што калода. Можа ўжо і адубеў дагэтуль. Пташнікаў.
@адубянелы, -ая, -ае. Тое, што і адубелы. Адубянелы ад марозу Выцягваў Саўка з тайніка Сабе й Лявону папяросу. Гаўрусёў.
@адубянець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Тое, што і адубець. [Прыборны:] — Дадумаўся, ліха на цябе, у лістападзе Днепр пераплываць. Зусім адубянець мог на сярэдзіне. Шамякін. Васіль Ціханавіч.. стаяў.. і думаў, як адважыцца сказаць пра смерць Дзяніса. Гэта трэба зрабіць сёння — для гэтага ж ён і прыйшоў сюды, але адчуваў, што язык нібы адубянеў. Сіўцоў.
@адуванчык, -а, м. Расліна сямейства складанакветкавых са сцяблом з малочным сокам, жоўтымі кветкамі і пушыстым семем, якое разносіцца ветрам. Каля дарогі раслі адуванчыкі. □ Чатыры леты Прабеглі над бяляваю галоўкай, Якая, быццам спелы адуванчык, Качаецца пад ветрам вольных песень. Караткевіч.
@адужаць/1, -аю, -аеш, -ае; заг. адужай зак., каго-што. 1. Падужаць, перамагчы, адолець, узяць верх над кім-, чым-н.; справіцца з кім-, чым-н. Пачуў[Васіль], як брыдкая млоснасць кволіць рукі, ногі, усяго. Стараўся адужаць яе. Мележ. Што нам мяцеліца, Вецер і сцюжа? Што маладосць нашу Зможа адужаць? А.Александровіч.
// Авалодаць якім-н. рамяством, умельствам. [Дзед:] — Малады яшчэ ты дужа падымаць у кузні молат. Рамяство маё адужаць — гэта іншая размова. Дубоўка.
2. Змагчы, здолець. Конь такі, што гадай, ці адужае прывалачыстолькі лесу. Мележ. [Гіляр:]— Я згодзен ісці пехатой да самых Бацяновіч і несці на сябе столькі арэхаў, колькі адужаю, абы ў нас сталася так, як тут. Дубоўка.
@адужаць/2, -аю, -аеш, -ае; заг. адужай; зак. Набрацца сілы; ачуняць пасля хваробы. Мы адлятаць гатовы ў родны край, Туды, дзе адужалі нашы крылы. Барадулін. Каб адужалі дрэўцы, Каб цешыліся сэрцы, Калі там зашуміць здалёк Зялёны хвойнік ці гаёк. Лужанін. Некалькі месяцаў Марыля жыла ў эвакуацыі, пакуль трошкі адужаў сынок. Кулакоўскі.
@адужваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. даадужаць.
@адужэлы, -ая, -ае. Які стаў дужэйшы; які паправіўся пасля хваробы.
@адужэць, -эю, -эеш, -эе; зак. 1. Тое. што і адужаць.
2.перан. Палепшыць сваё маёмаснае становішча. [Сцяпан і Волька] пачалі будаваць гэту маленькую хатку, спадзеючыся, што, як адужэюць, паставяць новую, прасторную і светлую. Скрыган.
@адукаванасць, -і, ж. Уласцівасць адукаванага, ступень адукацыі; вучонасць. [Яша] стаў вучыцца, але пачынаць прыйшлося з другога класа, бо як ні стараўся хлапец паказаць сваю партызанскую адукаванасць, на большае не выцягнуў. Кулакоўскі.
@адукаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адукаваць.
2.у знач. прым. Які атрымаў шырокую адукацыю, мае рознабаковыя веды. [Янка] вучыўся ў беларускай гімназіі, і здаваўся нам тады вельмі адукаваным і разумным чалавекам. Брыль.
// Інтэлігентны, культурны, выхаваны. Каб Раманчык быў паэт, ён цяпер злажыў бы самую жаласную элегію самому сабе, але ён — толькі проста адукаваны чалавек, здольны глыбока адчуваць. Колас.
@адукавацца, -куюся, -куешся, -куецца; зак. Набыць адукацыю, прайсці выхаванне.
@адукаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., каго. Даць каму-н. адукацыю, выхаванне; навучыць. [Кузьма:] — Настачка, якая ты цяпер харошая! Адукаваць цябе, што гэта будзе за жонка! Колас.
@адукацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адукацыі. Адукацыйная справа. Адукацыйны ўзровень. ◊ Адукацыйны цэнзгл. цэнз.
@адукацыя, -і, ж. 1. Навучанне, асвета. Грамадзяне СССР маюць права на адукацыю. 2.звычайна з азначэннем. Сукупнасць ведаў, набытых у выніку навучання. Вышэйшая, спецыяльная, сярэдняя адукацыя. □ Бацька Казіміра, Адам Рэклайціс, юрыст па адукацыі, уласнік трохсот дзесяцін зямлі разам з лесам, удзельнічаў у паўстанні 1863 года. Пестрак.
@адум, -у, м. Тое, што і одум.
@адумацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. 1. Падумаўшы і зразумеўшы няправільнасць сваіх паводзін, намераў і пад., адмовіцца ад іх, змяніць іх. Ды адумалася Чапля, Што дарма за Жураўля, За балотнага суседа, Яна замуж не пайшла. Танк.
2.Разм. Выйсці з задуменнасці, усвядоміць што-н. (пасля чаго-н. нечаканага, раптоўнага) ; апамятацца, схамянуцца; сабрацца з думкамі. Сашка падышоў да самага таго стала, дзе быццам быў прэзідыум. І ўжо сеўшы, ён адумаўся, што тут жа яго ніхто не ведае. Чорны.
@адумвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адумацца.
@адураны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адурыць.
@адурванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адурваць— адурыць.
@адурваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адурыць.
@адурманены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адурманіць.
@адурманіцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. 1. Паддацца дурману, ап'яніць сябе.
2.перан. Затлуміць сабе галаву, атруціць сваю свядомасць памылковымі ўяўленнямі.
@адурманіць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што. 1. Затуманіць чыю-н. свядомасць; ап'яніць. У твар дыхнула водарам вясны. І адурманіў сіні хмель лясны. Бураўкін.
2.перан. Зацямніць, атруціць свядомасць шкоднымі ідэямі, памылковымі ўяўленнямі.
3.перан. Ашукаць.
@адурманьванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адурманьваць — адурманіць.
@адурманьвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адурманіцца.
2.Зал. да адурманьваць.
@адурманьваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адурманіць.
@адурнелы, -ая, -ае. Тое, што і здурнелы.
@адурнець, -ею, -ееш, -ее; зак. Тое, што і здурнець.
@адурыць, адуру, адурыш, адурыць; зак., што. У выразе: адурыць галаву — надакучыць гаворкай, просьбамі, прапановамі; угаворамі прымусіць што-н. зрабіць.
@адурэлы, -ая, -ае. Які дайшоў да адурэння. А дзе абоз — бачу адзаду, здалёк: спуджаныя коні, адурэлае быдла, звар'яцелыя людзі. Гарэцкі.
@адурэнне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. адурэць.
@адурэць, -эю, -эеш, -эе; зак. Тое, што і здурнець.
@адусюль, прысл. З розных месцаў, з усіх бакоў. Шмат адусюль прыходзіла людзей: З суседніх вёсак, з дальніх хутароў. Танк. У класе падняўся рогат, адусюль чуліся вясёлыя жарты і выгукі. Краўчанка.
@адутлаватасць, -і, ж. Уласцівасць адутлаватага.
@адутлаваты, -ая, -ае. Тое, што і азызлы (у 1 знач.). Твар у астравіцяніна быў круглы, з адутлаватымі шчокамі. Беразняк.
@адухавіць, -хаўлю, -хавіш, -хавіць; зак., каго-што. Прыпісаць жывёле, рэчы, з'яве рэчаіснасці найвышэйшыя духоўныя здольнасці.
// Духоўна ўзвысіць, авысакародзіць.
@адухаўленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адухаўляць — адухавіць.
@адухаўляцца, -яецца; незак. Зал. да адухаўляць.
@адухаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адухавіць.
@адухоўленасць, -і, ж. Уласцівасць адухоўленага.
@адухоўлены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адухавіць.
2.у знач. прым. Які выяўляе актыўную работу думкі, хараство, высакароднасць душы. Адухоўлены твар. □ [Паўлюк] любіў выступаць перад людзьмі, асабліва перад моладдзю. Калі выходзіў на сцэну, увесь быў адухоўлены, узрушаны. Сабаленка.
@адушавіць, -шаўлю, -шавіш, -шавіць; зак., што. Надзяліць уласцівасцямі жывых істот.
@адушаўленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адушаўляць — адушавіць.
@адушаўлёнасць, -і, ж. Уласцівасць адушаўлёнага.
@адушаўлёны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адушавіць.
2.у знач. прым. Які належыць да свету жывых істот; жывы.
// Які адносіцца да катэгорыі назоўнікаў, што азначаюць назвы жывых істот. Адушаўлёны назоўнік.
@адушаўляцца, -яецца; незак. Зал. да адушаўляць.
@адушаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адушавіць.
@адфармаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал пр. ад адфармаваць.
@адфармаваць, -мую, -муеш, -муе; зак., што. Спец. Надаць чаму-н. пэўную форму.
@адфармоўвацца, -аецца; незак. Зал. да адфармоўваць.
@адфармоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адфармаваць.
@адфільтраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адфільтраваць.
@адфільтравацца, -руецца; зак: Аддзяліцца ў час фільтравання.
@адфільтраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. 1. Ачысціць, прапусціўшы праз фільтр. Адфільтраваць ваду. 2. Аддзяліць фільтраваннем. Адфільтраваць прымесі.
@адфільтроўвацца, -аецца; незак. Зал. да адфільтроўваць.
@адфільтроўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адфільтраваць.
@адфрэзераваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Спец. Апрацаваць фрэзай, фрэзерам.
@адфрэзероўвацца, -аецца; незак. Зал. да адфрэзероўваць.
@адфрэзероўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адфрэзераваць.
@адфыркацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. З шумам выдыхнуць паветра праз нос, рот. З вады вылез Рахуба. Вылез, адфыркаўся і падаўся да сваёй машыны. Васілёнак.
@адфырквацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адфыркацца.
@адфыркнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Аднакр. да адфырквацца.
@адхадзіць, -хаджу, -ходзіш, -ходзіць; зак. 1. Прахадзіць куды-н., дзе-н. пэўны час. Такі ўжо заведзены лад у паноў: хто не адходзіць у школу да чатырнаццаці год — плаці штраф або адседжвай у каталажцы пры гміне. Брыль. [Ёська:] — Прыйшоў дадому, тут табе толькі ведай гуляй, на вячоркі хадзі, а ён лёг і ляжыць. — Я пасля сваё адхаджу, — сказаў Кастусь, — як ачуняю. Галавач.
2. Скончыць, перастаць хадзіць па якой-н. прычыне. — Не-е, сусед. Прыйшоў адвітацца. Мне ўжо тут не жыць. Не жылец я ў Лонве... — [Парыпан] уздыхнуў і нагнуўся над сталом, загаварыў цішэй. — Адхадзіў я сваё па лесе... Пташнікаў.
3.Разм. Адлупцаваць каго-н. чым-н. [Ахрэм:] На цябе не крычаць трэба, а вось гэтым кіем адхадзіць. Губарэвіч. Нават і пасля таго, як шафёр добра адхадзіў мяне скуранымі рукавіцамі за тое, што я пачапіўся за борт, думка працаваць на аўтамашыне не пакідала мяне. Сергіевіч.
4. Клопатамі, пільным доглядам выратаваць ад смерці; адхаяць. [Начхім:] — [Каржакевіча] накіравалі ў шпіталь. Ледзь адхадзілі, а потым камісавалі. Алешка. [Жанчына:] — А гэтага бычка, што я ледзь адхадзіла, яшчэ паіць трэба. Кулакоўскі.
◊ Адхадзіць ногі — змарыцца, стаміцца (ад хады).
@адхайвацца, -аецца. Незак. да адхаяцца.
@адхайваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адхаяць.
@адхапіць, -хаплю, -хопіш, -хопіць; зак., што. 1. Паспешліва адняць. [Аляксей] палажыў свае дужыя, запэцканыя ў мазуту рукі на белы падаконнік, але тут жа паспешліва адхапіў іх і схаваў за спіну. Шамякін. Любка нечакана стукнула яму па руцэ і крыкнула: — Не лезь! — Паліцай адхапіў руку, як ад прыску. Дамашэвіч.
2.Разм. Набыць, дастаць, ухапіць; зарваць. Зямля была вельмі ўрадлівая. Ксавэр Блецька ведаў, які кавалак адхапіць ад Гальваса. Чорны.
3.Разм. Зарабіць, атрымаць. Адхапіць двойку. Адхапіць вымову.
@адхарканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адхаркаць.
@адхаркацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Харкаючы, сплюнуць макроту, слізь.
@адхаркаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Пахаркаўшы, сплюнуць макроту, слізь.
@адхарквальнае, -ага, н. Лякарства, якое спрыяе адхаркванню.
@адхаркванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адхаркваць — адхаркаць і адхарквацца — адхаркацца.
@адхарквацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адхаркацца.
2.Зал. да адхаркваць.
@адхаркваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адхаркаць.
@адхаркнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. 1. Харкнуўшы, сплюнуць макроту.
2. Аддзяліцца пры харканні.
@адхаркнуць, -ну, -неш, -не; зак. Харкнуўшы, сплюнуць макроту. Слухаючы, што яму гавораць, пан Вільчыцкі гучна адхаркнуў і плюнуў зверху міма мужыка. Брыль.
@адхацецца, -хочацца; безас., зак., з інф. Разм. Перастаць хацецца; перахацецца; расхацецца. — О-о, то выдатна! — карыя вочкі згаслі, і чалавеку, мусіць, адхацелася гаварыць. Карпюк.
@адхацець, -хачу, -хочаш, -хоча; зак., з інф. Разм. Пакінуць хацець, страціць ахвоту рабіць што-н.; перахацець; расхацець.
@адхаяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адхаяць.
@адхаяцца, -аецца; зак. Разм. Выбавіцца з хваробы; ачуняць, акрыяць. Дык цяпер раптам страшна стала дзядзьку Паўлу; зноў тая немач вярнулася, ад якой ледзьве адхаяўся! Чорны.
@адхаяць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго. 1.Разм. Вярнуць прытомнасць, жыццё; адратаваць. Міхась затуліў.. [жорава] халатам. А сябрукі, адбіраючы жорава, затузалі хлопца так, што ён самлеў. Хлопцы спалохаліся, адхаялі яго, завялі дахаты і жорава яму аддалі. Брыль.
2. Ачысціць, адмыць, агледзець.
@адхварэць, -эю, -эеш, -эе; зак. Разм. Перахварэць на што-н., пахварэць які-н. час. Адхварэў на грып. Адхварэла два месяцы.
@адхвастаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адхвастаць.
@адхвастаць, -хвашчу, -хвошчаш, -хвошча; зак., каго-што. 1.Разм. Адсцябаць, адлупцаваць (дубцом, бізуном, пугай і пад.).
// перан. Бязлітасна, рэзка пакрытыкаваць, вылаяць.
2. Хвошчучы, адбіць, аддзяліць бруд. Дождж сек са злосцю і ахвотай, здавалася, ён шалеў ад вялікай радасці, што змог нарэшце адхвастаць, абмыць засмужаную пасля бруднага верхаводдзя зямлю. Пташнікаў.
@адхватвацца, -аецца; незак. Зал. да адхватваць.
@адхватваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адхваціць.
@адхваціць, -хвачу, -хваціш, -хваціць; зак., што. Тое, што і адхапіць.
@адхвачаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адхваціць.
@адхіленне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. адхіляць — адхіліць і адхіляцца — адхіліцца.
2. Адступленне ад чаго-н., неадпаведнасць чаму-н., розніца ў параўнанні з чым-н. Адхіленне ад правіл. Адхіленні ад нормаў. □ Гэта была, без малога, простая лінія. Было адно нязначнае адхіленне ўбок, якога можна не браць на ўвагу. Лінія была якраз на захад. Чорны.
@адхілены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адхіліць.
@адхіліцца, -хілюся, -хілішся, -хіліцца; зак. 1. Падацца, нахіліцца ўбок; адхінуцца. Бацюшка адхіліўся ў другі бок і, каб не прыкмеціў Пётра, перажагнаўся. Чарот.
2. Збіцца, адысці ад прамога кірунку, ухіліцца ад галоўнага. — Куды ж мы адхіліліся? Дзе ж тут гумно? — раздумліва спытаў Лясніцкі. Шамякін. За гэту бамбёжку Косця атрымаў ад.. начальства вымову — ён адхіліўся ад маршруту. Навуменка.
3. Адгарнуцца, адсланіцца. Пачуліся крокі. Фіранка адхілілася, і ў бакоўку глянула гаспадыня. Пестрак.
4.перан. Пакінуць займацца чым-н., думаць, гаварыць пра што-н., перакінуўшы ўвагу на што-н. іншае, заняўшыся чым-н. іншым; адысці ўбок. Ну, не буду вам расказваць пра тыя дзівы, якія я ўбачыў назаўтра, бо тады я адхілюся ў бок ад галоўнага. Васілёнак.
@адхіліць, -хілю, -хіліш, -хіліць; зак., што. 1. Хілячы, адвесці ўбок, прыняць; адхінуць; адвярнуць. Асцярожна адхіліў .. [Міколка] бацькаву руку ад рэгулятара. Лынькоў. [Аляксей] улавіў Зосіна хваляванне, сціснуў яе галаву далонямі і асцярожна адхіліў ад сваіх грудзей. Карпаў.
2. Адняць, адхінуць што-н. прыхіленае; адгарнуць, адагнуць (край, канец чаго-н.). Ванева мама адхіліла посцілку, якая вісела.. замест дзвярэй, унесла вядро з вадой, кубак, стала паліваць вазоны. Карпюк.
3.перан. Не прыняць, не прызнаць, адвергнуць. Адхіліць абвінавачанне. Адхіліць просьбу, прапанову. // Не дапусціць, прадухіліць. Хлопец адчуваў — на яго насоўваецца бяда, але ён не меў сілы адхіліць яе. Гамолка. Маленькае ўласнае захапіла.. [Хадкевіча] у палон, моцнай рукой адхіліла ўсё пабочнае, загадала думаць толькі аб сабе. Васілевіч.
@адхіляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да адхіліцца.
2.Зал. да адхіляць.
@адхіляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адхіліць.
@адхінанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адхінаць — адхінуць.
@адхінацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адхінуцца.
2.Зал. да адхінаць.
@адхінаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адхінуць.
@адхінуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адхінуць.
@адхінуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. 1. Адхіліцца, адсланіцца (пра тое, што захінае). Папера адхінулася, і я ўбачыў, як у вялікіх чорных вачах дзяўчынкі з'явіўся жах, а рукі ў яе задрыжалі. Карпюк. Вось-вось зараз адхінецца фіранка і за ёю з'явіцца Зіна. Асіпенка.
2. Падацца ўбок, адступіцца, адхіліцца ад чаго-н.; адарвацца. Рыбкін адхінуўся ад спінкі крэсла, сеў прама і вольна. Гамолка. Спалоханы машыніст адхінуўся ад акна, жорстка схапіў.. [Ірыніну] руку. Лынькоў. [Каця] палажыла Гарбачэню руку на плячо і, як малое дзіця, якое апяклося аб шкло лямпы, адхінулася ад яго. Гурскі.
3.перан. Адступіцца, адмовіцца ад каго-, чаго-н. Адам Блецька адчуў усёй сваёй істотай, што Гальвас, як ад чаго агіднага, адхінуўся ад яго. Чорны.
4.перан. Адлучыцца, адысці на кароткі час. Адхінуцца на хвілінку.
@адхінуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што. 1. Адхіліць, адсланіць (тое, чым захінута што-н.). Ліпачка павярнулася да акна, трошачкі адхінула фіранку і глядзіць, углядаецца ў месячную ноч. Сабаленка. На Эльбрусе З белых дзвюх вяршыняў Раніца зняла смугі пялёнку, Быццам бы з грудзей сваіх Дзяўчына Адхінула прасціну спрасонку. Аўрамчык.
2. Адхіліць, адвесці ўбок. Пётра разумее, што трэба ўзняцца, узяць вілкі і выняць з печы чыгун з вадою, але не можа адхінуць далоні ад скроняў. Галавач. А Сымонка, як прыкуты, Не мог пальцам зварухнуць, Не мог гэтых чараў путы Ні разбіць, ні адхінуць. Колас.
@адхіснуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. 1. Рэзка падацца ўбок; адхіліцца. — Не трэба гэтага, Мартын! — устрывожана сказала Аўгіня. І ўсім целам адхіснулася ад яго, каб вызваліцца з яго рук. Колас. [Параска] адхіснулася ад акна і стаілася за сцяною. Лобан.
2.перан. Адступіцца, рашуча адмовіцца ад каго-, чаго-н. Хай бы хоць што-кольвек было ў .. [Косціка] Станіслававага, .. [Галя] б не адвярнулася, не адхіснулася б ад яго. Сабаленка.
@адхланне, -я, н. Кароткае аблягчэнне ад цяжкай працяглай работы, перадышка. Маўкліва церпяць парабкі вякоў — Ні продыху, ні адхлання. Барадулін.
@адхліпнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся; -няцеся; зак. Разм. Дыхнуўшы, выдаліць з горла тое, чым захліпнуўся.
@адхліпнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Разм. Тое, што і адхліпнуцца. Лыкнуў Яначка чарку і аж вочы вырачыў з непрывычкі, дух заняло, насілу адхліпнуў. Крапіва.
@адхлынуць, -не; зак. 1. Пацячы, памкнуцца ў адваротным напрамку (пра ваду). Вада адхлынула ад берага. □ Васіль увесь сумеўся, адчуў, як у яго ад твару адхлынула кроў. Краўчанка.
// Раптоўна адступіць, адысці (пра пачуцці і пад.). Гора на момант адхлынула ад дзіцячага сэрца, і Косцік заснуў. Пестрак.
2.перан. Адысці назад, адступіць (пра натоўп людзей). Тады гітлераўцы павярнулі дулы аўтаматаў на натоўп. Усе адхлынулі і на момант замоўклі. Пальчэўскі.
// Адхіснуцца, аддаліцца ад каго-н. Убачыўшы, што Міша цалкам захапіўся ўжо новай мэбляй, дзяўчаты адхлынулі ад яго. Карпюк.
@адход, -у, М -дзе, м. Тое, што і адыход.
@адходжаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адхадзіць.
@адходжваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адхадзіць.
@адходзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак. Тое, што і адыходзіцца.
@адходзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. Тое, што і адыходзіць.
@адходлівы, -ая, -ае. Тое, што і адыходлівы.
@адходнае, -ага, н. Тое, што і адыходнае.
@адходная, -ай, ж. Тое, што і адыходная.
@адходнік, -а, м. Тое, што і адыходнік.
@адходы, -аў; адз.адход, -у, М -дзе, м. Рэшткі якой-н. вытворчасці, што могуць быць выкарыстаны ў іншых мэтах. Рацыянальна выкарыстоўваць адходы металу. // Страты пры вырошчванні жывёлы. Адходы маладняку.
@адхон, -у, м. Пахілая паверхня гары, берага і пад.; схіл. Тры дзесяткі хат з ліпавымі прысадамі ўздоўж.. вуліцы.. збягалі па адхоне ўзгорка да ручая. Хадкевіч.
// Бакавая паверхня дарожнага палатна. У туманах павольна, засцілаючы дарожны адхон густым дымам, пад'язджаў да горада поезд. Галавач.
◊ Пусціць пад адхонгл. пусціць.
@адхоністы, -ая, -ае. Не круты, спадзісты, пахілы. [Іван і Джулія] дабеглі ў самы ніз лагчынкі, прабраліся праз рададэндран на другі яе бок — невысокі, адхоністы ўзлобак — і знясілена пайшлі ўгору. Быкаў.
@адхонне, -я, н. Тое, што і адхон. Суровая, маўклівая гара, Імхом сухім зарослае адхонне. Лойка.
@адхонны, -ая, -ае. Тое, што і адхоністы. Разложыстыя круглаверхія вербы, узняўшы над вадою карэнне, абступаюць адхонны пясчаны бераг. Колас.
@адхоплівацца, -аецца; незак. Зал. да адхопліваць.
@адхопліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адхапіць.
@адхрысціцца, -хрышчуся, -хрысцішся, -хрысціцца; зак., ад чаго. Разм. Адвязацца, адчапіцца ад каго-, чаго-н.; хрысцячыся, пазбавіцца, паводле ўяўлення набожных людзей, ад нячыстай сілы. [Сымонка:] — Дзедка, чуеш: во — спявае! Ці ж не чуеш, дзедка? вунь! — Гэта здань твая такая: Адхрысціся, хлопча, плюнь! Колас.
// перан. Адкараскацца, адгаварыцца, адвязацца. Андрэй Руды хацеў забраць сваіх старых у мястэчка, але тыя адхрысціліся: — Ідзі ты ад нас, згінь! Ваданосаў.
@адхрышчвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адхрысціцца.
@адхукаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Хукаючы, адагрэць. Адхукаць рукі. // перан. Вярнуць сілы, ажывіць (доглядам, увагай і пад.). [Харытон:] — Мяне, як і Змітрака, не святыя, якім я раней верыў, а Хвядос выцягнуў з магілы... Ён і Мітрафана адхукаў. Бажко.
@адхукваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адхукаць.
@адцадзіць, -цаджу, -цэдзіш, -цэдзіць; зак., што. Цэдзячы, адліць; аддзяліць рэдкае, вадкасць ад гушчы, прымесей. З печы спрытна злезла гаспадыня, схапіла на запечку анучу і анучаю выхапіла з пячуркі чыгунок ды панесла яго ў кут ля парога, каб адцадзіць над цэбрам бульбу. Галавач.
@адцвісці, -цвіце; зак. Закончыць, пагінуць цвісці. Растрэслі адзенне лясы, Даўно адцвілі верасы і травы павялі. Колас. Кветкі адцвілі, на іх месцы з'явіліся маленькія агурочкі. Бяганская.
// перан. Адкрасаваць (пра маладосць, жыццё і пад.). Як шчасліва, сонечна адцвілі гэтыя апошнія гады. Пяць год таму назад сышліся.. [Ірына і Ігнась], пажаніліся. Лынькоў. Так... Здараецца ў жыцці — Што ты сядзеш будзеш баяць. Дні паспелі адцвісці, А надзеі зацвітаюць. Крапіва.
@адцвітанне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. адцвітаць—адцвісці.
@адцвітаць, -ае. Незак. да адцвісці.
@адценены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адцяніць.
@адценне, -я, н. 1. Разнавіднасць якога-н. колеру (гуку і пад.). Галава, шыя і ўвесь ніз у гэтай птушкі [сіваграка] блакітна-сіняга колеру з зеленаватым адценнем. В.Вольскі. Увесь мокры, у гразі, я стаяў і разглядаў вялікую, прыгожую, з бронзавым адценнем рыбіну. Ляўданскі. [Кандратовіч] прыгубіў шклянку з вадою. — Таварышы! — Голас яго гучны з металічным адценнем. Алешка.
2. Разнавіднасць якой-н. з'явы; лёгкі адбітак чаго-н. Недзе далёка прагрукаў гром, і зноў дрыгатлівым адценнем далёкага святла праляцела ўначы бледная зарніца. Самуйлёнак. Густыя бровы, прычым левае з лёгкім заломам, надавалі твару адценне лёгкага здзіўлення і дзіцячай наіўнасці. Васілевіч.
3. Тонкая розніца ў ступені праяўлення пачуцця, настрою, стану і пад.; нязначнае змяненне сэнсу слова. Апошнія словы прафесар вымавіў з адценнем злосці. Галавач. — Для цябе, здаецца, усе харошыя, — з адценнем насмешкі заўважае Мартын. Колас. Будучы прызнаным знаўцам мовы,.. [Чорны] прагна ўслухоўваўся ў мелодыю сказа, у яго гукавыя і сэнсавыя адценні, з цікаўнасцю ловячы кожнае незнаёмае слова. Вітка.
@адцерці, адатру, адатрэш, адатрэ; адатром, адатраце, адатруць; пр. адцёр, -церла; заг. адатры; зак., што. 1. Трэннем выдаліць што-н. прыстаўшае, прысохлае. Адцерці пляму. 2. Расціраючы, вярнуць адчувальнасць каму-, чаму-н. Адцерці рукі. 3.Разм. Моцна напіраючы, адсунуць; выцесніць. [Назарэўскі:] — Такім парадкам мяне адцерлі ад маці і я астаўся адзін сярод натоўпу. Чорны.
// перан. Прымусіць пакінуць каго-, што-н. Відаць было, што памочнік хацеў завалодаць адзін увагаю панны Ядвісі, а настаўніка адцерці. Колас.
4.Разм. Прыціснуўшы, прычыніць боль, пашкодзіць; адціснуць, адцяць. Адцёр дзвярамі пальцы. / у безас. ужыв. Адцерла нагу колам.
@адцерціся, адатрэцца; пр. адцёрся, -церлася; заг. адатрыся; зак. 1. Знікнуць, сысці ў выніку сцірання, чысткі. Пляма адцерлася. 2. Тручыся, праціскаючыся, непрыкметна адысці. Чалавек з мехам адцёрся назад. Чорны.
@адцёрты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адцерці.
@адцінак, -нка, м. Абмежаваная частка чаго-н.; адрэзак. [Паходня] адчуў, што адзін адцінак яго жыцця ў Старыцы скончыўся, надышоў другі, куды больш складаны і сталы. Хадкевіч.
@адцінацца, -аецца; незак. Зал. да адцінаць.
@адцінаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адцяць.
@адціранне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адціраць — адцерці.
@адцірацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адцерціся.
2.Зал. да адціраць.
@адціраць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адцерці.
@адціскальнік, -а, м. Спец. Прыбор, прыстасаванне для адціскання чаго-н.
@адціскальны, -ая, -ае. Спец. Які прызначаны для адціскання. Адціскальны прэс.
@адцісканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адціскаць — адціснуць.
@адціскацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адціснуцца.
2.Зал. да адціскаць.
@адціскаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адціснуць.
@адціснуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адціснуць.
@адціснуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знаходзячыся пад ціскам, выпусціць вадкасць, вільгаць. [Паўлінка:] Можа б, мамка, прыціснулі сыр, бо да заўтрашняга не адціснецца. Купала.
2. Пад націскам адысці, адступіць; выйсці з цеснаты, натоўпу. Адціснуцца на задні план. □ Які там мог быць строй! Натоўп нядаўніх салдатаў толькі яшчэ гусцей збіўся ў чатырохкутніку двара, адціснуўся трохі ад ворагаў. Брыль.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакінуць пры націсканні свой адбітак, след; адбіцца. І лісцейка як адціснулася тысячы год назад, так і захавала свой малюнак у акамянелым дрэве. Лынькоў.
@адціснуць, -ну, -неш, -не; зак., каго-што. 1. Прыціснуўшы, пашкодзіць. Левую руку.. [Сухарукаму] адціснула калода ў лесе. Бядуля.
// Пераціснуўшы, аддзяліць; адрэзаць.
2. Сціскаючы, аддзяліць вадкасць, вільгаць; выціснуць. Адціснуць ягады. 3. Наступаючы, націскаючы, прымусіць адступіць, адысці. Паўлюк трымаўся каля дзеда, ведаючы, што з ім будзе бліжэй да трыбуны, а самога могуць і адціснуць. Шамякін.
// перан. Прымусіць пакінуць, адысці ад каго-, чаго-н. — Чуеш, брат Стары, — шапнуў Садовіч прыяцелю, — давай, брат, адціснем Найдуса! Колас.
4. Націснуўшы, пакінуць адбітак на чым-н. Адціснуць след.
5. Спец. Зрабіць адбітак тэксту, малюнка; аддрукаваць. Адціснуць газетную паласу.
@адцурацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., каго-чаго. Адрачыся, пакінуць прызнаваць роднае, блізкае, сваё; парваць сувязь, адносіны з кім-, чым-н. [Мужчына:] — Хто ж табе прынясе.. [зямлю]? Думаеш, сам пан Ёдка адцураецца ды прыйдзе, ды паклоніцца табе, ды скажа: — Дарагія мае мужчынкі! Так мне абрыдла гэта зямля! Скрыган. Хто роднага краю цураецца, той і маткі сваёй адцураецца. Прыказка.
// Кінуць, забыць што-н. у страху, паніцы. [Тварыцкага] апанаваў такі жах, што ён кінуўся адгэтуль ходу, адцураўшыся і знойдзенага на дарозе недаломка дугі. Чорны.
// Пакінуць верыць чаму-н., перастаць прызнаваць за ісціну што-н. А цётка Магда не стрывае І Дзівака свайго палае: — Чаго, кацьмак, там заваліўся? Пайшоў бы ў цэркву, памаліўся, Зусім ты бога адцураўся: Пятнаццаць год як спавядаўся! Колас.
@адцэджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адцадзіць.
@адцэджвацца, -аецца; незак. Зал. да адцэджваць.
@адцэджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адцадзіць.
@адцэнтраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адцэнтраваць.
@адцэнтраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Спец. Правільна ўстанавіць у адносінах да цэнтра.
@адцяганы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адцягаць.
@адцягацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Пакінуць цягацца, бадзяцца, валачыцца.
@адцягаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. 1. Доўга пранасіць адзенне, абутак. Пяць гадоў адцягаў боты. 2. Адцягнуць у некалькі заходаў. Адцягаць галлё ўбок.
@адцягванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адцягваць.
@адцягвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адцягнуцца.
2.Зал. да адцягваць.
@адцягваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адцягнуць.
@адцягненасць, -і, ж. Уласцівасць адцягненага (у 2 знач.); абстрактнасць.
@адцягненне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. адцягнуць (у 5 знач.).
2. Мысленнае вылучэнне і адасабленне адзнак якіх-н. канкрэтных аб'ектаў; абстрагаванне, абстракцыя.
@адцягнены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адцягнуць.
2.у знач. прым. Які мае адносіны да абстракцыі; атрыманы шляхам абстракцыі. Адцягненае паняцце. // Заснаваны на абстракцыі, які карыстаецца метадам абстракцыі. Адцягненае мысленне. Адцягненае ўяўленне. // Далёкі ад штодзённага жыцця, ад рэчаіснасці, не звязаны з ёю. Адцягнены вобраз.
@адцягнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адцягнуць.
@адцягнуцца, -цягнуся, -цягнешся, -цягнецца; зак. 1. Павольна адысці, ад'ехаць убок. Абоз адцягнуўся ад вёскі. 2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адвіснуць пад цяжарам. Галіна аднаго дрэва на самай дарозе адцягнулася ўніз. Чорны.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адкласціся на пазнейшы час. Ад'езд адцягнуўся. □ [Люба] узрадавалася .. званку: нехта ідзе, і хоць на нейкі час адцягнецца немінуча-непрыемная размова. Марціновіч.
@адцягнуць, -цягну, -цягнеш, -цягне; зак., што. 1. Адсунуць, перамясціць цягнучы; адвесці ўбок. Адцягнуць курок. □ [Аксіння] кінулася было да распасцёртай постаці на падлозе, але яе груба адцягнулі назад, да дзвярэй. Лынькоў. Жанчына падбегла, схапіла дзіця за ручку і скоранька адцягнула ўбок. Скрыган.
2. Пацягнуўшы, напяць; нацягнуць. Адцягнуць шнур. // Цягнучы, выклікаць пачуццё болю. Адцягнуць руку. 3. Падоўжыць каваннем; зрабіць танчэйшым. Адцягнуць болт. Адцягнуць касу. // Зрабіць даўжэйшым; выцягнуць. — А ў цябе вушы маці адцягнула! —не стрымаў абразы Сярожа. — Таму і доўгія. Ваданосаў.
4. Якімі-н. дзеяннямі прымусіць змяніць напрамак руху ў свой бок; адвесці. Адцягнуць сілы ворага. □ Нашай групе трэба было адцягнуць на сябе агонь праціўніка, пакуль асноўныя часці, хаваючыся за будынкамі вёскі, наблізяцца з супрацьлеглага боку і пойдуць на штурм. Карпюк.
5.перан. Адхіліць думкі, увагу і пад. ад чаго-н., прымусіць забыцца пра што-н. Гэтыя размовы мелі тую карысць, што на некаторы час адцягнулі думкі хлопцаў ад голаду. Маўр. Заўважыўшы чалавека, .. [ласіха] не будзе ўцякаць, як заўсёды, а, наадварот, выйдзе наперад, пакажацца яму на вочы і пастараецца адцягнуць увагу ад таго месца, дзе яна схавала сваё дзіця. В.Вольскі.
6.перан. Перанесці на пазнейшы час, адкласці на потым. Аратыя як разышліся, дык адцягнулі полудзень, і да паўдня скрозь ралля адно чарнела ўся спрэс роўная, без межаў. Чорны.
◊ Голасу не адцягнуць — не мець сілы ўголас сказаць што-н. За вушы не адцягнеш — пра вельмі смачную яду.
@адцяжка, -і, ДМ -жцы; Р мн. -жак; ж. 1. Рух, пры якім халодная зброя, бізун і пад. пры ўдары адцягваецца крыху назад. Удар з адцяжкай. 2.Разм. Наўмыснае адцягванне выканання чаго-н., перанясенне чаго-н. на пазнейшы час. Адцяжка водпуску. 3.Спец. Снасць (трос, канат і пад.), якой умацоўваюць што-н., адцягваючы яе ўбок. Садоўнікі ўзварушвалі .. зямлю каля тоўстых дрэў, папраўлялі на ствалах драцяныя адцяжкі. Паслядовіч.
@адцяжны, -ая, -ое. Спец. Які прызначаны служыць для адцягвання чаго-н. Адцяжная спружына.
@адцякаць, -ае. Незак. да адцячы.
@адцяніць, -цяню, -ценіш, -ценіць. Зак. да адцяняць.
@адцяняцца, -яецца; незак. 1. Вылучацца, станавіцца больш прыкметным, акрэсленым. У ружовасці снегу адцяняюцца [адбіткі] конскіх падкоў. Бядуля.
2.Зал. да адцяняць.
@адцяняць, -яю, -яеш, -яе; незак., што. 1. Вылучаць, накладваючы цень, робячы цямнейшым па тоне. Адцяняць контуры на малюнку. // Рабіць ярчэйшым, выразнейшым, падкрэсліваць колер, тон чаго-н. [Дануся] была ў белай сукенцы-тэнісцы, якая так прыгожа адцяняла смуглае, загарэлае цела. Карпюк.
2. Вылучаць, падкрэсліваць, рабіць больш прыкметным. Вольга была апранена ў нешта падобнае да чорнага жакеціка, які адцяняў яе стройную постаць. Пестрак.
// перан. Падкрэсліваць, рабіць выразным, узмацняць. Дзе-нідзе на сценах захаваліся квадраты шпалераў у свежым выглядзе. Гэта яшчэ больш адцяняла запушчанасць пакоя. Бядуля.
@адцярпець, -цярплю, -церпіш, -церпіць; зак. Кончыць цярпець; адпакутаваць.
@адцясненне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адцясняць — адцясніць.
@адцясніць, -цясню, -цясніш, -цясніць; -цяснім, -цесніце; зак., каго. Націскаючы, адапхнуць, адсунуць ад чаго-н.
// Прымусіць адступіць. Камсамольцы, настаўнікі і сярод іх старшыня калгаса наблізіліся да Зарэчнага і крыху адцяснілі Цярэшку. Сабаленка.
@адцясняцца, -яецца; незак. Зал. да адцясняць.
@адцясняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адцясніць.
@адцяты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адцяць.
@адцяць, адатну, адатнеш, адатне; адатнём, адатняце; зак., што. Адсячы, адрэзаць. Пчолы ўраз сабралі сілы Ды адцялі шэршню крылы. Калачынскі.
/ у безас. ужыв. Суджана хлапцу: быў малым — дурным, падсадзіў пальцы ў сячкарню, дык яму іх адцяла. Кулакоўскі. Беспрацоўны пры немцах тэлеграфіст Сіла Прохаравіч, якому адцяла нагу гадоў дваццаць назад, калі ён яшчэ ездзіў кандуктарам, узяўся за такую невысокую плату грэць і падносіць ваду. Навуменка.
@адцячы, -цячэ, -цякуць; пр. адцёк, -цякла, -цякло; зак. Сцякаючы, перамясціцца (аб вадкіх і сыпучых целах); адхлынуць. Кроў адцякла.
@адчай, -ю, м. 1. Стан крайняй безнадзейнасці, упадку духу з прычыны гора, непрыемнасці; роспач. “Што рабіць, што рабіць?”— у адчаі шаптала .. [Антаніна] і кінулася ў канюшню, што стаяла поруч, да Лявона. Васілевіч. Ах, як.. [Жэні] цяжка было сказаць апошнія словы! Яна вымавіла іх з горыччу і нават з адчаем. Мележ. Фінал .. большасці навел Мапасана — беспрасветны адчай. Галавач.
2. Рашучасць, адвага, вялікая рызыка, безразважная храбрасць. Адзін немец трымаў лескі, а другі, ускарабкаўшыся па іх пад самую страху, сцягваў з сена нейкую жанчыну. Жанчына з адчаем адбівалася. Колас. Вада ў лодцы ўсё прыбывала, і ніякая сіла ўжо не магла спыніць яе. Са злым адчаем выбіваліся з сіл Федзя і Ільюша. Каваль. Камандзір палка толькі дзівіўся адчаю і смеласці хлапцоў і Ганны. Нікановіч.
@адчайвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Паддавацца адчаю, траціць надзею, падаць духам. [Багуцкі:] — А вы не адчайвайцеся, пан шэф. У вас такія заваёвы! Лынькоў. [Усевалад:] — Не, я не адчайваюся, ты ж бачыш. Толькі неяк крыўдна трохі — чаму такая несправядлівасць? Мне здаецца, будучыня— гэта перш за ўсё хараство. Скрыган.
2. Рашацца, адважвацца на што-н. смелае, рызыкоўнае.
@адчайнасць, -і, ж. Уласцівасць адчайнага.
@адчайны, -ая, -ае.
1. Поўны адчаю, адчайнасці; роспачны. — Мама! — даляцеў адчайны дзіцячы крык, перамешаны з плачам. Васілевіч. Паплылі думкі, сумныя, адчайныя, нейкія недарэчныя. Гамолка.
2. Рашучы, адважны, безразважны; небяспечны, рызыкоўны, дзёрзкі. [Пятра] апанавала неразумная адчайная адвага. Шамякін. Адчайная думка застраміла кухару мазгі, і ён паманіў князёвага ката выстаўленымі пальцамі. Гарэцкі.
@адчаканены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адчаканіць.
@адчаканіць, -ню, -ніш, -ніць; зак., што. 1. Вырабіць шляхам чаканкі. Адчаканіць медаль. Адчаканіць надпіс. 2. і без дап. Вымавіць раздзельна і выразна. “Я сказаў, што вядзе гэтым разам Ячны. Усё, можаш ісці”, — адчаканіў пан Шпэк. Брыль. Скрозь пару.. [Разнюхайлін] уставіў свае круглыя вочы на Стафанковіча і густым басам адчаканіў: — Можа сказаць, жывём і хлеб жуем, мірна дні свае дажываем. Чорны.
@адчаканьвацца, -аецца; незак. Зал. да адчаканьваць.
@адчаканьваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адчаканіць.
@адчал, -у, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адчальваць — адчаліць.
@адчаліць, -лю, -ліш, -ліць; зак. 1.што. Адвязаць прычал.
2. Адплысці ад берага (аб суднах, лодках і пад.). Воддаль, выбраўшы момант, каб не замінаць руху буксіраў, ад берага адчаліў паром з калгасным грузавіком. Ракітны.
// перан. Разм. Адправіцца, паехаць куды-н. [Марынка:] — Ты думаеш, я намерваюся доўга заставацца тут? Заўтра ж адчалю ў Мінск. Хадкевіч. У горадзе Камені жыла .. родная сястра [Басько] — доктар, і ён адчаліў туды, дзе не так даўно, як было чуць у вёсцы, яны сумесна купілі дом. Ермаловіч.
@адчальванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адчальваць — адчаліць.
@адчальвацца, -аецца; незак. Зал. да адчальваць (гл. адчаліць у 1 знач.).
@адчальваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адчаліць.
@адчапіцца, -чаплюся, -чэпішся, -чэпіцца; зак. 1. Расчапіўшыся, аддзяліцца ад чаго-н. У палавіне дарогі.. [тэлефаніст] зачапіўся палою за сухі корань быльніку і, каб адчапіцца, чуць-чуць прыпадняўся. Чорны. — Пачакай, не гарачыся толькі, адчэпімся, — спакойна казаў Мірон і паступова, павольна вызваліў човен. Маўр.
2.перан. Разм. Пакінуць дакучаць каму-н.; адстаць, адвязацца, пакінуць у спакоі. Ох, гэты кашаль, — калі ён, нарэшце, адчэпіцца. Брыль. — Адчапіся ты, — гаварыла Марына. — Лезеш сляпіцаю толькі са сваім. Скрыган.
3.перан. Разм. Пазбавіцца, вызваліцца ад каго-, чаго-н. дакучлівага, непрыемнага, ухіліцца ад выканання чаго-н. Сказаць, не так і патрэбна.. [Пракопу] гэтая работа — проста хочацца хоць чым-небудзь заняць рукі, каб адчапіцца ад надакучлівых думак. Колас. Доўга ўгаворваў брат брата, і той нарэшце згадзіўся са слабай, няпэўнай усмешкай — абы адчапіцца. Мікуліч.
@адчапіць, -чаплю, -чэпіш, -чэпіць; зак., што. 1. Расчэпліваючы, аддзяліць што-н. прычэпленае. Шаманскі спрытна адчапіў плугі, і трактар лёгка пабег наперад. Дуброўскі. Зняў [Алесь] ватоўку, скруціў яе і перавязаў аборкай, якую адчапіў ад ашыйніка сабакі. Ваданосаў.
2. Зняць што-н. начэпленае. Адчапіць значок.
@адчапны, -ая, -ое. Такі, які можа быць адчэплены.
@адчаранкаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., што. Адсадзіць чаранок якой-н. расліны.
@адчарціць, -чарчу, -чэрціш, -чэрціць; зак., што. Тое, што і адкрэсліць.
@адчасаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адчасаць.
@адчасаць, -чашу, -чэшаш, -чэша; зак., каго-што. 1. Чэшучы, сякерай зняць частку чаго-н. Адчасаць край дошкі. 2.Разм. Адсцябаць, набіць. [Сёмка:] — Выла навука, Сеў у панскія сані без друка, Мяне і адчасалі бізунамі. Глебка.
@адчаяцца, -чаюся, -чаешся, -чаецца. Зак. да адчайвацца.
@адчувальнасць, -і, ж. Уласцівасць адчувальнага. Адчувальнасць скуры. Адчувальнасць фотаплёнкі. Адчувальнасць сейсмографа. // перан. Выразнасць, яскравасць. Адчувальнасць вобраза.
@адчувальны, -ая, -ае.
1. Які адчуваецца; здольны выклікаць адчуванне. Недзе далёка зашумеў бор, і па маім твары прабег лёгкі, ледзь адчувальны подых ветру. Ляўданскі. Рыгор уздыхнуў — раптоўная думка, нібы нешта жывое, адчувальнае, стукнула ў сэрца. Краўчанка.
2. Моцны, значны. Партызаны, партызаны, Беларускія сыны! Былі гэтыя словы.. велічнымі ў сваёй мудрай прастаце і.. адчувальнымі ў сваёй спапяляючай нянавісці. Лынькоў. Пры сваіх нязначных стратах партызаны нанеслі адчувальны ўдар па ворагу. Барашка.
@адчуванне, -я, н. Спец. 1. Псіхічны працэс успрымання асобных уласцівасцей прадметаў і з'яў аб'ектыўнага свету пры іх непасрэдным уздзеянні на органы пачуццяў. Адчуванне ёсць вобраз матэрыі, якая рухаецца. Інакш, як праз адчуванні, мы ні аб якіх формах рэчыва і ні аб якіх формах рухунічога даведацца не можам; адчуванні выклікаюцца дзеяннем рухаючайся матэрыі нанашы органы пачуццяў. Ленін.
2. Перажыванне, уражанне, прадчуванне. З адчуваннем непапраўнага няшчасця.. стары падводзіў эшалон да станцыі. Мележ. Марына Паўлаўна праз цэлы дзень жыла ў ружовым чадзе новага адчування. Зарэцкі
// Успрыманне свядомасцю, разуменне; пазнаванне. Паэтычнае адчуванне свету. Адчуванне рэчаіснасці. 3. Самаадчуванне, стан.
@адчувацца, -аецца. Незак. да адчуцца
@адчуваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адчуць.
@адчужанасць, -і, ж. Стан адчужанага; адсутнасць блізкасці, давер'я, разумення; адасобленасць, халоднасць у адносінах. Душу.. [Рыгора] паступова агортваў холад адчужанасці, адзіноцтва. Краўчанка.
@адчужаны, -ая, -ае.
1. Не звязаны з іншымі, адасоблены.
2. Які выражае халоднасць, адчужэнне, абыякавасць да каго-н. [Дзяўчынка] павольна падыходзіла да нас і глядзела на цесляра ўсё тым жа адчужаным позіркам. Ракітны.
3.Спец. Адабраны ў каго-н. на падставе закону ў карысць дзяржавы або грамадскіх арганізацый.
@адчужацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. і незак. 1. Стаць (станавіцца) чужым, далёкім каму-н.; адасобіцца (адасабляцца). А сказала [Ніна] слова за Тараса — адчужаўся [Андрэй], не гаворыць з ёй. Русецкі.
2.толькі незак. Зал. да адчужаць (у 2 знач.).
@адчужаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што. 1. Выклікаць адчужанасць, рабіць далёкім каму-н.; аддаляць. Поўнач у нейкай ступені робіць чалавека ідэалістам, але калі і адчужае яго ад людзей, дык затым толькі, каб зноў прылучыць да іх. М.Стральцоў.
2.Спец. Адбіраць на падставе закону ў каго-н. якую-н. маёмасць у карысць дзяржавы або грамадскіх арганізацый.
@адчужэнне, -я, н. 1. Спыненне або адсутнасць блізкасці паміж кім-н.; аддаленне, адасабленне. Хоць.. адкрытых канфліктаў між.. [Аўгіняй і Евай] і не бывала, але іх раздзяліла мяжа адчужэння. Колас.
2.Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адчужаць (у 2 знач.).
○ Паласа адчужэннягл. паласа.
@адчуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адчуць. Я доўга выношваў цьмяна адчутую патрэбу штосьці ўзнікшае зразумець і сказаць. Гарбук.
@адчуцца, -чуецца; зак. 1. Аказацца пазнаным органамі пачуццяў; пачуцца. Пад нагамі ўпершыню адчулася цвёрдая зямля. Барашка.
// Дайсці да свядомасці, стаць зразумелым. Мне адчулася нешта сапраўды новае, вельмі сугучнае нашаму часу. Кулакоўскі. А галоўнае — паўней адчулася радасць працы. Карпаў.
2. Аказацца перажытым кім-н.; пакінуць след, адбіцца на кім-, чым-н. Уздзеянне рэвалюцыйнага руху найбольш ярка адчулася на творчасці Я.Купалы. Ярош.
@адчуць, -чую, -чуеш, -чуе; зак., што. 1. Пазнаць органамі пачуццяў; пачуць. З вінтоўкаю кінуўся Палазок на афіцэра, але ў гэты ж момант адчуў гарачы боль у левым плячы. Колас. Метраў за трыста ад берага хлопцы адчулі пад нагамі зямлю. Маўр.
2. Зведаць, перажыць што-н. Васіль зразумеў, што пытанне непрыемна кальнула дзеда, і адчуў сябе ніякавата, пачырванеў. Кулакоўскі.
// Усвядоміць, зразумець. Аляксей паглядзеў у сінія Юльчыны вочы і раптам адчуў, што, вядома, Юлька вернецца. Даніленка. У першыя дні.. [Раман] адчуў сябе шчаслівым. Цешча і жонка чым маглі дагаджалі яму. Чарнышэвіч.
◊ Адчуць глебу пад нагамі — знайсці, адчуць чыю-н. падтрымку. Даць сябе адчуцьгл. даць.
@адчыбучыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., што. Разм. Зрабіць што-н. незвычайнае; такое, што выклікае здзіўленне. [Шарахоўскі:] — Летась “ФД” гэтакі адчыбучылі, Амерыку перакрылі. Шынклер.
@адчыкрыжыць, -жу, -жыш, -жыць; зак., што. Разм. Адрэзаць, адцяць. [Валько:] — У Міхаліны першай гарод адчыкрыжым. Гэта — палітыка. Закон для ўсіх роўны: кінуў калгасную працу — давай сюды зямлю. Савіцкі.
// перан. Рэзва і рэзка сказаць што-н. Таццяна яшчэ памаўчала з момант, а тады раптам адчыкрыжыла з смелай злосцю. Зарэцкі.
@адчынены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адчыніць.
2.у знач. прым. Свабодны для доступу, не зачынены.
◊ Дзверы адчыненыперад кім гл. дзверы. Ламацца ў адчыненыя дзверыгл. ламацца.
@адчыніцца, -чыніцца; зак. 1. Адкрыцца (пра акно, дзверы, века скрыні, куфра і пад.). Я адшчапіў кручок, піхнуў рукою форткі. Акно адчынілася, у хату дыхнула вясна. Брыль. У гэты момант адчыніліся вароты, і ў Гарадок уехала фурманка з гнядым касманогім конікам. Ракітны.
2. Тое, што і адкрыцца (у 5 знач.). [Скрылевіч:] Дзякуючы сяму-таму з дужэйшых, улез у Інстытут сельскай гаспадаркі, які тады толькі што адчыніўся. Крапіва.
3. Стаць даступным, магчымым. Свет новы адчыніўся перад Ігнасём ва ўсёй прывабнай і бліскучай прынаднасці. Мурашка.
@адчыніць, -чыню, -чыніш, -чыніць; зак., што. 1. Адводзячы, знімаючы або адстаўляючы ўбок тое, чым перакрыты ўваход ці выхад, пройма ў якое-н. памяшканне, у якую-н. пасудзіну і пад., зрабіць даступнай унутраную або знешнюю прастору; адкрыць; проціл, зачыніць. Адчыніць хату. □ Вярнуўся Сцёпка з паходу на досвіце, ціхенька адчыніў адрынку, дзе спалі двое меншых яго братоў, Алесь і Юрка. Колас.
// Зняць накрыўку; адвесці дзверы і пад. Адчыніць вароты. □ Данік не вытрымаў, узлез з каленьмі на акно, адчыніў фортачку і задрыжаў — не то ад холаду, не то ад голасу жанчыны. Брыль.
// Пусціць у памяшканне, даць увайсці каму-н. [Рыгор] падняўся на ўсходы да свае кватэры і пазваніў. Ніхто не з'яўляўся адчыніць. Гартны.
2. Тое, што і адкрыць (у 3 знач.). Падабраўшы з сваіх “хлопаў” хлапцоў і дзяўчат, [пан Вашамірскі] адчыніў у сябе студыю. Бядуля. [Андрэй:]—Часцей заязджайце, ды, калі можна, кніжак і газетак нам сюды прышліце: на гэту зіму школку думаем адчыніць. Чарот.
◊ Адчыніць дзверы — а) даць шырокую дарогу для свабоднага паступлення куды-н., стварыць спрыяльныя ўмовы; б) зайсці, наведаць.
@адчыняцца, -яецца; незак. 1.Незак. да адчыніцца.
2.Зал. да адчыняць.
@адчыняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адчыніць.
@адчысціцца, -чышчуся, -чысцішся, -чысціцца; зак. Знікнуць пасля чысткі. Пляма адчысцілася. // Зрабіцца чыстым, пасвяжэць пасля чысткі. Бутэлька адчысцілася.
@адчысціць, -чышчу, -чысціш, -чысціць; заг. адчысць; зак., каго-што. 1. Чысцячы, зняць, вывесці. Адчысціць іржу. // ад чаго. Вычысціць, пазбавіць бруду, плям. Адчысціць боты ад бруду. 2.перан. Разм. Высарамаціць, адчытаць. Волька так адчысціла старую, што тая можа з месяц, перш чым выйсці на вуліцу, азіралася ў абодва бакі — ці няма дзе часам Волькі паблізу. Васілевіч.
@адчытацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Зрабіць справаздачу аб сваёй рабоце, дзейнасці і пад. Адчытацца перад выбаршчыкамі. Адчытацца за камандзіроўку.
@адчытаць, -аю, -аеш, -ае, зак. Разм. 1.што. Прачытаць што-н.; кончыць чытаць. Адчытаць лекцыі ў інстытуце. 2.каго. Зрабіць каму-н. строгую заўвагу, вымову; прабраць. [Ярмоленка:] — А ты яго здорава адчытаў. Цяпер Післяка і на парог канцылярыі не зацягнеш! Сіўцоў.
@адчытвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адчытацца.
2.Зал. да адчытваць.
@адчытваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адчытаць.
@адчышчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адчысціць.
@адчышчацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адчысціцца.
2.Зал. да адчышчаць.
@адчышчаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адчысціць.
@адчэп, -а, м. 1. Адзін або некалькі вагонаў, адчэпленых ад поезда. Яшчэ і яшчэ пасылае Шчупак уперад адчэпы, і кожны з іх ідзе на свой, загадзя вызначаны, пуць. Васілёнак.
2. -а. Прыстасаванне для вызвалення зачэпленых пад вадой кручка, блешні. Адчэп — важкае металічнае кальцо на доўгім шнуры. Вудзільна прадзяецца праз кальцо, якое затым слізгае ўніз па лёсцы і сваёю вагой ударае па кручках. Матрунёнак.
@адчэпка, -і, ДМ -пцы, ж. Дзеянне паводле дзеясл. адчэпліваць — адчапіць і адчэплівацца—адчапіцца (у 1 знач.).
@адчэплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адчапіць.
@адчэпліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адчэпліваць — адчапіць і адчэплівацца — адчапіцца.
@адчэплівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адчапіцца.
2.Зал. да адчэпліваць.
@адчэпліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адчапіць.
@адчэпнае, -ага, н. Тое, што даецца каму-н., робіцца для каго-н. і пад., каб адчапіўся. [Ірына] пайшла. Сабрала вузялок. Узяла кошык яек — для адводу вачэй, на адчэпнае. Лынькоў. [Ціток:] — Ай, пане Гантман, дзе нашае з вамі не прападала... Дайце вы ўжо хлопцам адчэпнага. Лобан.
@адчэпшчык, -а, м. Рабочы, які робіць адчэпку.
@адчэпшчыца, -ы, ж. Жан. да адчэпшчык.
@адчэрпаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адчэрпаць.
@адчэрпаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што і чаго. Чэрпаючы, узяць, адабраць частку чаго-н. вадкага, сыпучага і пад.
@адчэрпвацца, -аецца; незак. Зал. да адчэрпваць.
@адчэрпваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адчэрпаць, адчэрпнуць.
@адчэрпнуць, -ну, -неш, -не; зак., чаго. Аднакр. да адчэрпаць.
@адчэрчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адчарціць.
@адчэрчвацца, -аецца; незак. Зал. да адчэрчваць.
@адчэрчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адчарціць.
@адчэсвацца, -аецца; незак. Зал. да адчэсваць.
@адчэсваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адчасаць (у 1 знач.).
@адшалясцець, -лясціць; зак. Кончыць шалясцець. Адшалясцеў барвовым лісцем кастрычнік, мінулі халодныя.. дні і ночы лістапада, пачаўся снежань. Сіўцоў.
/ у перан. ужыв. Дні прайшлі, адшалясцелі зоры На гарачых крыллях навальніц. Трус.
@адшапацець, -паціць; зак. Кончыць шапацець. Дакошаны лугі, адшапацела жыта, На сцежкі падаюць пажоўклыя лісты. Грахоўскі.
@адшараваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адшараваць.
@адшараваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Адчысціць, адцерці шараваннем. Адшараваць кацёл. □ Прыйшоў, нарэшце, час, калі ўжо можна было густа змазаць і скласці інструменты, адшараваць рукі набела. Кулакоўскі.
@адшастаць, -аю, -аеш, -ае; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Кончыць шастаць (у 1 знач.). Вецер лісцем адшастаў і сціх. 2.што. Разм. Адрэзаць пілою. Адшастаць кругляк дубу.
@адшвартавацца, -туецца; зак. Адысці ад прычала (пра судна).
@адшвартоўвацца, -аецца. Незак. да адшвартавацца.
@адшкадаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак., што. Разм. 1. Даць, шкадуючы, ашчаджаючы. Гною, бывала, — як ні мала ў хляве, — пад бульбу ледзь наскрабеш, а пад лён гаспадар адшкадуе. Палтаран.
2. Пакінуць шкадаваць, не шкадаваць болей.
@адшкуматаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Абы-як, не разбіраючыся, наспех ададраць. Потым.. [Іван] ад камбатавых новых летніх ануч адшкуматаў два белыя матузы. Няхай.
@адшліфаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад адшліфаваць.
2.у знач. прым. Які мае гладкую, выгладжаную паверхню. Аня села на адшліфаваныя поручні сходкаў і з дзіцячым захапленнем з'ехала ўніз. Карпюк.
@адшліфавацца, -фуецца; зак. Пад уздзеяннем чаго-н. набыць гладкую паверхню. [Віктар:] — Па дарозе.. [камяні] або перацерліся ў пясок, або адшліфаваліся ў круглыя галачкі. Маўр.
@адшліфаваць, -фую, -фуеш, -фуе; зак., што. 1. Апрацаваць шляхам шліфавання. Адшліфаваць дэталь. // Зрабіць роўным, гладкім.
2.перан. Згладзіць шурпатасці мовы, стылю. Нічога, нічога, браце Брыль! — заспакойваў яго старшыня. — Дапамажы, браце, правесці нам работу ў асноўным, а ўжо дэталі адшліфуем мы самі. Колас.
@адшліфоўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адшліфавацца.
2.Зал. да адшліфоўваць.
@адшліфоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адшліфаваць.
@адшліфоўка, -і, ДМ -ўцы. ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адшліфоўваць — адшліфаваць.
@адшмаргнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што. Рэзкім рухам адвесці назад, убок (занавеску і пад.). Косця ўсхапіўся з ложка.., падышоў да акна, адшмаргнуў фіранкі — у пакоі скупа павіднела. Адамчык.
@адшматаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Неакуратна адарваць, ададраць, адрэзаць. Напіхаў я сабе банак у кішэні. Хлеба адшматаў добры кавалак і таксама пайшоў на сваё месца. Гарэцкі.
@адшморгвацца, -аецца; незак. Зал. да адшморгваць.
@адшморгваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адшмаргнуць.
@адшмуляць, -яю, -яеш, -яе; зак., што. Разм. Аддзяліць, адрэзаць чым-н. тупым.
@адшпарыць, -ру, -рыш, -рыць; зак. Разм. Набіць, адхвастаць (у 1 знач.).
@адшпілены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адшпіліць.
@адшпіліцца, -шпіліцца; зак. Стаць непрышпіленым; расшпіліцца. Каўнер адшпіліўся. // Выпасці з пятлі; разняцца. Гузік адшпіліўся. Кнопка адшпілілася.
@адшпіліць, -шпілю, -шпіліш, -шпіліць; зак., што. Адняць, адпусціць прышпіленае. Адшпіліць медаль. // Разняць часткі зашпількі. — А вось паглядзім! — упарта сказаў Мірон, адшпіліў рэмень і ўзяўся за жалезную спражку. Маўр. [Сцяпан] адшпіліў спражку, зняў ашыйнік і, усміхнуўшыся, кінуў яго сыну пад ногі. Пальчэўскі.
@адшпільванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адшпільваць — адшпіліць.
@адшпільвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адшпіліцца.
2. Быць прышпільным. Капюшон плашча адшпільваецца.
@адшпільваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адшпіліць.
@адшпіляцца, -яецца; незак. Тое, што і адшпільвацца.
@адшпіляць, -яю, -яеш, -яе; незак. Тое, што і адшпільваць.
@адшпунтаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адшпунтаваць.
@адшпунтавацца, -туецца; зак. Стаць адшпунтаваным.
@адшпунтаваць, -тую, -туеш, -туе; зак., што. Вырваць, выбіць шпунт; адкрыць. Адшпунтаваць бочку з півам.
@адшпунтоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адшпунтоўваць — адшпунтаваць.
@адшпунтоўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адшпунтавацца.
2.Зал. да адшпунтоўваць.
@адшпунтоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адшпунтаваць.
@адшпурляць, -яю, -яеш, -яе; зак. і незак. Разм. Адкідаць (адкідаць), шпурляючы.
@адшпурнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што. Разм. Адкінуць, шпурнуўшы. Адшпурнуць камень.
@адшрубаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адшрубаваць.
@адшрубавацца, -буецца; зак. Аддзяліцца, верцячыся, круцячыся па вінтавой нарэзцы. Гайка адшрубавалася.
@адшрубаваць, -бую, -буеш, -буе; заг. адшрубуй; зак., што. Адняць, зняць, верцячы, круцячы па вінтавой нарэзцы; адкруціць. Вадзік адшрубаваў ніпель камеры, і хлопцы па чарзе пачалі дзьмуць. Гамолка.
@адшрубоўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адшрубавацца.
2.Зал. да адшрубоўваць.
@адшрубоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адшрубаваць.
@адштабнаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адштабнаваць.
@адштабнаваць, -ную, -нуеш, -нуе; зак., што. Прашыць строчкай; зрабіць шво. Адштабнаваць рукавы.
@адштапаваць, -пую, -пуеш, -пуе; зак., што. Тое, што і адштабнаваць.
@адшторыць, -ру, -рыш, -рыць; зак. Падняць, адхіліць штору.
@адштукаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адштукаваць.
@адштукаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., што. Разм. 1. Прыдаць закончаны выгляд, хораша адстроіць, вырабіць. Адштукаваць домік. □ Вылепіўшы і адштукаваўшы фігуры і пешкі, Іван Сарока афарбоўваў іх у адпаведныя колеры, і тады ўжо выраб атрымліваў пуцёўку ў жыццё. Колас.
2. Аздобіць, упрыгожыць, размаляваць. Адштукаваць кватэру. Адштукаваць цацку.
@адштурхванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адштурхваць — адштурхнуць і адштурхвацца — адштурхнуцца.
@адштурхвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адштурхнуцца.
2. Пад дзеяннем узаемнага штуршка аддаляцца адзін ад другога. Аднайменныя электрычныя зарады адштурхваюцца. 3.Зал. да адштурхваць.
@адштурхваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адштурхнуць.
@адштурхнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. Упёршыся ў што-н., штуршком адсунуцца, аддзяліцца ад чаго-н. [Прафесар] лёгенька адштурхнуўся кончыкамі пальцаў ад дна, варухнуў плячыма, падняўся і паплыў. Галавач.
// перан. Узяць што-н. за зыходны, адпраўны пункт (у сваіх разважаннях, рабоце і пад.).
@адштурхнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., каго-што. 1. Штурхнуць ад сябе; адсунуць штуршком. [Ядвіся] раптоўна абхапіла рукамі яго шчокі і, умомант прыблізіўшы яго галаву, пацалавала, а потым з сілаю адштурхнула яго і кінулася за дзверы. Колас.
2.перан. Парваць сувязь, блізкія адносіны з кім-н., аддаліць ад сябе, праявіўшы раўнадушнасць, халоднасць. Прыязнасць да Паходні ў Янукевіча была і цяпер, ён лічыў яго сваім выхаванцам, не верыў у плёткі і паклёпы і не хацеў адштурхнуць ад сябе. Хадкевіч.
// Выглядам, паводзінамі выклікаць непрыязнасць, агіду. У гэтым прызнанні было столькі нявіннай прастаты, шчырай даверлівасці, што такая вестка мяне не толькі не адштурхнула, а зрабіла паненку яшчэ больш прывабнай. Карпюк.
@адштурхоўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адштурхнуцца.
2. Пад уздзеяннем узаемнага штуршка аддаляцца адзін ад другога.
3.Зал. да адштурхоўваць.
@адштурхоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адштурхнуць.
@адшугаць, -ае; зак. Перастаць шугаць. Полымя адшугала. □ Не вярнуцца больш горкай бядзе — Навальніцы, вятры адшугалі... Васілёк.
@адшуканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адшукаць.
@адшуканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адшукаць.
@адшукацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Знайсціся, аб'явіцца. Дзеці пражылі разам восем год. Потым адшукалася маці Чэрскай. Галавач.
@адшукаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Знайсці, выявіць у выніку пошукаў, намаганняў. Яша з дапамогай людзей адшукаў сякіх-такіх родзічаў, але жыў у іх толькі да канца зімы. Кулакоўскі. Ідуць гідролагаў атрады Даўніх рэчышч адшукаць сляды. Звонак.
@адшукванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адшукваць — адшукаць.
@адшуквацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адшукацца.
2.Зал. да адшукваць.
@адшукваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адшукаць.
@адшумець, -млю, -міш, -міць; зак. Кончыць, перастаць шумець. Дождж адшумеў па бярэзніку, па дубняку, Ціха зрабілася ў лесе. Куляшоў. Адшумелі свой час неспакойныя восеньскіявятры. Колас.
// перан. Прайсці, закончыцца (пра што-н. шумнае, гучнае). Тры гады таму назад на гэтай зямлі адшумела вайна. Брыль. Адшумеў лістапад, адзвінелі дажджы. Панчанка.
@адшчабятаць, -бячу, -бечаш, -беча; зак. Перастаць шчабятаць. Свой спеў салавейка ў галлі адшчабеча. Купала.
@адшчапаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адшчапаць.
@адшчапацца, -аецца; зак. Пры шчапанні аддзяліцца, адкалоцца.
@адшчапаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што і чаго. Шчапаючы, аддзяліць, адарваць. Адшчапаць лучыны на распалку.
@адшчапенец, -нца, м. Той, хто адкалоўся, адарваўся ад свайго асяроддзя, калектыву; той, ад каго адрокся калектыў. [Другі з камунараў:] Не нам з адшчапенцамі Такімі ўжо братацца, З няўдалай “брыгадаю” Пара нам рассватацца. Купала.
@адшчапенка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да адшчапенец.
@адшчапенства, -а, н. Адкол, адрыў ад калектыву.
@адшчапіцца, -шчэпіцца; зак. 1. Адкалоцца, аддзяліцца. Трэска лёгка адшчапілася. 2.перан. Адысці, адступіцца ад каго-, чаго-н. [Пракоп].. чужы для ўсіх, лішні. Адшчапіўся ад грамады, ад сям'і, як пень тырчыць на іх дарозе. Колас. Перад.. [Кавалёвай] сядзеў Іван Лазоўскі і пераконваў, што з дачкою Лідай жыць не можа, раздзяліліся, а адшчапіцца няма куды. Дуброўскі.
3. Адкрыцца (пра кручок, зашчапку).
4. Адшпіліцца (пра што-н. прышпіленае, зашпіленае). Адшчапіўся значок.
@адшчапіць, -шчаплю, -шчэпіш, -шчэпіць; зак., што. 1. Адкалоць, аддзяліць (трэску, лучыну). Толькі ў Мажэйкі куля адшчапіла ў аўтамаце кавалак прыклада, а ў Салаўёва быў прастрэлены рукаў. Шахавец. Маланка адшчапіла .. ніжнюю галіну, і яна павісла ўздоўж камля. Шамякін.
2. Адкрыць, адкінуць (кручок, зашчапку). [Мужчына] адшчапіў кручкі, піхнуў на двор абедзве рамы акна і высадзіў, ледзь не пад дождж, сваю лысіну. Брыль. Ігнась адшчапіў і ўважна агледзеў цёмныя сенцы без столі. Мурашка.
3. Адшпіліць, зняць прышчэпленае. Дзямід Сыч падышоў да Шайтана і адшчапіў карабін. Паслядовіч.
@адшчапляцца, -ляецца; незак. 1.Незак. да адшчапіцца.
2.Зал. да адшчапляць.
@адшчапляць, -ляю, -ляеш, -ляе. Незак. да адшчапіць.
@адшчыквацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адшчыкнуцца.
2.Зал. да адшчыкваць.
@адшчыкваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адшчыкнуць.
@адшчыкнуцца, -нецца; зак. Разм. Адарвацца ў выніку шчыпка. Ліст адшчыкнуўся і застаўся ў руцэ.
@адшчыкнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што і чаго. Разм. Адарваць шчыпком, адшчыпнуць. Таццяна не ўцерпела, адшчыкнула адзін пялёстак, паспытала яго. Марціновіч.
@адшчыпвацца, -аецца; незак. Зал. да адшчыпваць.
@адшчыпваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адшчыпнуць.
@адшчыпнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адшчыпнуць.
@адшчыпнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што і чаго. Шчыпком аддзяліць, адарваць. Я знячэўку адшчыпнуў лісток ад вінаграду, а потым зрабіў руку трубачкаю, паклаў лісток і стрэліў. Баранавых. [Міхась] адшчыпнуў толькі маленькі кавалак хлеба і ўкінуў яго ў рот. Шахавец.
@адшчэп, -а, м. Кавалак, адшчапаны ад чаго-н. Адшчэп каменя. Дошка з адшчэпам.
@адшчэпак, -пка, м. Тое. што і адшчэп. Салдат прыўстаў на наскі, узнімаючы ўгору тоненькі адшчэпак дрэва, на якім трапятала нябачная кропля агню. Самуйлёнак.
@адшчэплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адшчапіць.
@адшчэплівацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адшчапіцца.
2.Зал. да адшчэпліваць.
@адшчэпліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адшчапіць.
@адшывацца, -аецца; незак. Зал. да адшываць.
@адшываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адшыць.
@адшыты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адшыць.
@адшыцца, -шыюся, -шыешся, -шыецца; зак. Разм. Скончыць шыць, пакінуць шыць.
@адшыць, -шыю, -шыеш, -шые; зак., што. 1. Адрабіць шыццём.
2. і без дап. Скончыць шыць.
3.Разм., каго. Адахвоціць, адбіць ахвоту наведваць каго-н.; пазбавіцца ад каго-н. Славік ламаў галаву, якім чынам адшыць Тараса і хоць на кароткі час застацца з .. [Машай] з вока на вока. Шамякін.
@адыгеецгл. адыгейцы.
@адыгейкагл. адыгейцы.
@адыгейскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адыгейцаў.
@адыгейцы, -аў; адз.адыгеец, -гейца, м.;адыгейка, -і, ДМ -гейцы; мн. адыгейкі, -геек; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Адыгейскай аўтаномнай вобласці.
@адыграны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адыграць.
@адыграцца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. 1. Іграючы, вярнуць прайгранае; тое, што і адыграць (у 1 знач.). Хто прайграў, таму хацелася адыграцца і яшчэ зарабіць. Колас.
2.перан. Разм. Умела выйсці з няёмкага становішча, не астацца ў даўгу, спагнаць. [Іваніцкі] уступіў у спрэчку, думаючы адыграцца тут, пасля спрэчкі з Ігнасём. Мурашка.
// Спагнаць злосць на кім-н. [Роб:] — Вы хацелі адыграцца на нас — але не ўдалося! Гамолка.
@адыграць, -аю, -аеш, -ае; зак., што 1. Іграючы, вярнуць прайгранае. Ужо смерць рукі пацірае: — Не адыграеш, брат, да дня Свойго жыцця, кісета, люлькі, Свайго мушкета і каня. Танк.
2. і без дап. Разм. Кончыць іграць. Ён [музыка] тут успомніў родны край, І што не ў кожнай хаце адгасціў, І не на ўсіх хрысцінах пабываў, І не на ўсіх вяселлях адыграў. Танк.
◊ Адыграць ролю — мець значэнне, аказаць уздзеянне.
@адыгрывацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адыграцца.
2.Зал. да адыгрываць.
@адыгрываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адыграць (у 1, 3 знач.).
@адыгрыш, -у, м. Разм. Што-н. адыгранае (грошы, рэчы і над.).
@адыёзнасць, -і, ж. Кніжн. Уласцівасць адыёзнага.
@адыёзны, -ая, -ае. Кніжн. Які выклікае крайне адмоўныя адносіны да сябе; крайне адмоўны, непажаданы. Адыёзная асоба. [Ад лац. odiosus — ненавісны, агідны.]
@адыманне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адымаць — адняць.
@адымацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адняцца.
2.Зал. да адымаць.
@адымаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адняць.
@адыменны, -ая, -ае. Утвораны ад назоўніка або прыметніка. Адыменнае прыслоўе,
@адымжэць, -жыць, зак. Скончыць імжэць, перастаць ісці (пра дробны дождж, імжу).
@адымчаць, -чу, -чыш, -чыць; -чым, -чыце; зак., каго-што. Разм. Хутка рухаючыся, адвезці (завезці) або аднесці (занесці). Шафёр мяне адымчаў у горад.
@адысея, -і, ж. Кніжн. Блуканні і падарожжы, звязаныя з рознымі перашкодамі і прыгодамі; апавяданне пра гэтыя прыгоды. Неяк здарылася так, што закончыўшы сваю паўночную адысею і прыехаўшы ў Мінск, не бачыліся мы са “старым” даволі доўгі час. М.Стральцоў.
@адыстар, прысл. Уст. Якраз як, кропля ў кроплю. Сын адыстар бацька. [Ад лац. adinstar — падобна.]
@адысці, адыду, адыдзеш, адыдзе; пр. адышоў, -шла, -шло; заг. адыдзі; зак. 1. Пакінуць ранейшае месца; ідучы, аддаліцца ад каго-, чаго-н. Ілька адышоў ад вогнішча на ўзгорак. Каваль. Прабіраючыся праз заросшае кустамі балота, Палазок адышоў далёка ўправа і згубіў сяброў. Колас.
// Разм. Пайсці, адправіцца куды-н. Дзеці адышлі ў майстэрню і моўчкі селі за кравецкім сталом. Пестрак.
// Адправіцца з месца стаянкі па свайму маршруту. Аўтобус ужо даўно адышоў, а.. [дзяўчына] усё ніяк не магла скрануцца з месца. Астрэйка.
// Перайсці жыць у новае месца, пакінуўшы хату, родных; аддзяліцца. І рад бы быў стары Верамейчык, каб сын адышоў куды-небудзь з хаты.. Але, як відаць, нікуды не думае адыходзіць Юзік. Крапіва.
// Перамясціцца, аддаліцца (пра падзеі, з'явы прыроды і пад.). Ваенная хваля адышла на захад і ў горадзе паспакайнела. Чорны. Сонца даўно адышло за небасхіл. Галавач.
// перан. Падняцца ў якіх-н. адносінах на вышэйшую ступень. Сын не далёка адышоў ад бацькі. // Пакінуць свае ранейшыя пазіцыі; адступіць. Казакі зняліся з пазіцыі і адышлі за Нёман. Брыль.
2.перан. Перастаць займацца якой-н. справай, пакінуць ранейшы занятак. Адысці ад літаратуры. // Адхіліцца ад ранейшага напрамку ў рабоце, гутарцы, разважаннях і пад. Адысці ад тэмы размовы. □ Мастацкая праўда дыктавала пісьменніку [Петрусю Броўку] задачу дзейнічаць не па шаблону, можна нават сказаць, павярнуць трошачкі стырно, адысці ад логікі завяршэння вобраза героя. Кучар.
// Парваць сувязь з кім-, чым-н.; зрабіцца далёкім, чужым для каго-, чаго-н. Ад людзей адбіўся Габрусь. Ад жыцця агульнага, таварыскага адышоў. Шынклер.
3. Адстаць, аддзяліцца, перастаць шчыльна прылягаць да чаго-н. Завесы адышлі. □ Нарэшце камень павярнуўся і адышоў ад сцяны. Арабей.
4. Дайсці да звычайнага, нармальнага стану; перастаць хварэць, адчуваць недамаганне. Малая ўжо за гэты час адышла, адужала. Васілевіч. З якой дарогі ні вяртаўся б Ваўчок, якія б клопаты яго ні турбавалі, ён ведаў, што дома адыдзе, адпачне, збярэцца з думкамі і сіламі. Хадкевіч.
// Зрабіцца зноў адчувальным, рухомым (аб змерзлых, здранцвелых частках цела). Рукі сагрэліся і адышлі. □ — Нідзе так асабліва і не баліць, — удзячна адказаў Даніла, — калені толькі нібы мурашкі пакусваюць, але дарма, адыдуць, — калі.. патру.. рукамі. Кулакоўскі.
// Супакоіцца, прыйсці ў сябе пасля зведанага перапалоху, гневу, хвалявання і пад. Юрка ўжо адышоў ад разгубленасці. Брыль. У вачах Каралёва былі зларадныя агеньчыкі, а Дрозд яшчэ не адышоў ад перапуду. Карпюк.
// Дайсці да ранейшага стану; адтаць, адагрэцца, ажыць (пра глебу, расліны і пад.). Зямля адышла. □ Дрэвы ў дзедавым садку ў вайну абгарэлі, але за гэты час некаторыя з іх адышлі, дзед пасадзіў некалькі новых яблынь. Грамовіч.
5. Перайсці ва ўласнасць каго-н. другога. Цяпер сэрца старога радуецца: не толькі сенажаць, але і панскае поле за рэчкай і па гэты бок адышло круплянскаму калгасу. Сабаленка.
6. Закончыцца, мінуць. Абед адышоў. Жніво адышло. □ Будзем жыць мы без панскай апекі. Адышла, адцвіла іх пара. І папам не вярнуцца. Колас.
// Перастаць існаваць; зрабіцца гісторыяй, мінуўшчынай, легендай. Тых часін, што адышлі ў туманы, засталіся сведкамі курганы. А.Вольскі.
// Памерці. Я ўспомніў маё знаёмства з Міхаілам Міхайлавічам [Прышвіным] .. і думаў, што добра вось так: зрабіць усё што мог і адысці. Брыль.
7.Зак. да адыходзіць (у 2 знач.).
8.Разм. Перастаць дакучаць, турбаваць. [Міхал] ірвануў.. [Зосю] за руку: — Адыдзі! Чорны.
◊ Адысці на задні (на другі план) — страціць актуальнасць, стаць другарадным. Адысці ў нябыт (у мінулае) — не астацца ў памяці людзей.
@адысціся, адыдуся, адыдзешся, адыдзецца; пр. адышоўся, -шлася, -шлося; заг. адыдзіся; зак. Ідучы, аддаліцца ад якога-н. месца. Лявонка пачаў збіраць ягады і не заўважыў, як адышоўся ў бок ад статка. Шуцько. Стары паказаў мне месца, дзе сесці, а сам адышоўся крокаўза дваццаць і таксама сеў. Ляўданскі.
// Перамясціцца, аддаліцца (аб падзеях, з'явах прыроды і пад.). За дзень вайна адышлася далёка наперад. Чорны.
// перан. Прайсці новы этап, падняцца ў якіх-н. адносінах на вышэйшую ступень. [Лабановічу] вельмі падабаліся такія гутаркі з гэтымі простымі людзьмі, якія яшчэ так мала адышліся ад часоў першапачатковай людской культуры. Колас.
@адыход, -у, М -дзе, м. 1.Дзеянне паводле дзеясл. адыходзіць — адысці (у 1, 2 і 6 знач.).
// Адбыццё, адпраўленне. Заставалася шмат часу да адыходу поезда. Колас.
2. Тое, што і адходы.
◊ На адыход, на адыходзе — перад тым, як пайсці, пакінуць каго-н.; на развітанне.
@адыходак, -дку, м. У выразе: на адыходак— тое, што і на адыход (гл. адыход). Неўзабаве ўсе разышліся, толькі некалькі мужчын і хлапцоў спынілася на вуліцы закурваць на адыходак. Чорны.
@адыходзіны, -дзін; адз. няма. У выразе: на адыходзіны — тое, што і на адыход (гл. адыход).
@адыходзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца. Незак. да адысціся.
@адыходзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. 1.Незак. да адысці (у 1—6 знач.).
2. Адступаць, змяняць сваё месцазнаходжанне. Каналы збяруць стаячыя балотныя завадзі, .. будзе наступаць чалавек, .. будзе адыходзіць вялікае балота. Самуйлёнак.
// Адгаліноўвацца, вылучацца з чаго-н. агульнага, асноўнага. Дзедаў стажок, вазоў на пяць, стаяў непадалёку ад сядзібы ўскрай балота, ад якога адыходзіла густая бародка нізкарослага хмызу. Колас. Чатыры .. вуліцы, нібы пучок промняў, адыходзілі ад саду. Шамякін.
◊ Што яму (ён, ім) адыходзіць — гэта яму (ёй, ім) не цяжка, гэта для яго (яе, іх) самая дробязь.
@адыходлівасць, -і, ж. Уласцівасць адыходлівага.
@адыходлівы, -ая, -ае. Здольны хутка забываць крыўду, супакойвацца пасля гневу, злосці. Адыходлівае сэрца. □ Бацька ў злосці быў чалавек не зацяты — наадварот, вельмі адыходлівы. Сабаленка. Працаваць трэба было разам, ды Шаліма і не ўмеў доўга трымаць злосці, быў на дзіва адыходлівы. Асіпенка.
@адыходнае, -ага, н. Тое, што робіцца на адыход самым апошнім.
@адыходная, -ай, ж. Малітва, якую чытаюць над тым, хто памірае.
// перан. Выкліканая адыходам; развітальная. Ужо даўно вызвоньвае адыходную зіме наша калгасная кузня. Брыль.
@адыходнік, -а, м. Селянін, які часова ідзе з вёскі на пабочныя заработкі. [Антон:]— Людзей многа прыбавілася ў вёсцы, розныя адыходнікі дадому вярнуліся. Рылько.
@адыходніцтва, -а, н. Часовы адыход сялян з вёскі на пабочныя заработкі. Працаваць на адыходніцтве.
@адыходны, -ая, -ае. Які звязаны з адыходам (у 1 знач.). Пачаўся славуты адыходны рэйд атрада далёка на поўнач. Брыль.
○ Адыходны промыселгл. промысел.
@адыходы, -аў; адз.адыход, -у, М -дзе, м. Тое, што і адходы.
@адычны, -ая, -ае. Кніжн. Які мае дачыненне да оды, уласцівы одзе. Адычны стыль.
@адэкалон, -у, м. Спіртавы раствор розных пахучых рэчываў, вядомы як асвяжальны гігіенічны сродак. Асвяжыцца адэкалонам. [Фр. eau de Cologne — “кёльнская вада”.]
@адэкалонны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адэкалону, уласцівы адэкалону. Адэкалонны пах.
@адэкватнасць, -і, ж. Кніжн. Уласцівасць адэкватнага.
@адэкватны, -ая, -ае. Кніжн. Такі, што поўнасцю супадае з чым-н., роўны чаму-н. Адэкватныя паняцці.
@адэкзаменавацца, -нуюся, -нуешся, -нуецца; зак. Разм. Кончыць экзаменавацца, здаваць экзамены. Студэнты адэкзаменаваліся.
@адэкзаменаваць, -ную, -нуеш, -нуе; зак., каго. Прыняць ва ўсіх экзамен, экзамены; скончыць экзаменаваць. Адэкзаменаваць паступаючых у інстытут.
@адэноід, -а, М -дзе. м. Пухлінападобнае разрастанне лімфатычных утварэнняў насаглоткі.
@адэнома, -ы, ж. Дабраякасная пухліна, якая можа развівацца ў розных залозістых органах і тканках.
[Ад грэч. aden — залоза.]
@адэпт, -а, М -пце, м. 1. Азнаёмлены з тайнамі якога-н. вучэння, секты і пад.
2.перан. Заўзяты паслядоўнік, прыхільнік якога-н. вучэння, ідэі. Адэпты анархізму.
@ад'юнкт, -а, М -кце, м. 1. У СССР — аспірант вышэйшых навучальных ваенных устаноў.
2. У Заходняй Еўропе і ў дарэвалюцыйнай Расіі — малодшая навуковая пасада, памочнік прафесара, акадэміка, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.
[Ад лац. adjunctus — прылічаны.]
@ад'юнктура, -ы, ж. Аспірантура вышэйшых ваенных навучальных устаноў.
@ад'юнкцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ад'юнкта, уласцівы ад'юнктам.
@ад'ютант, -а, М -нце, м. Афіцэр, прызначаны для выканання даручэнняў военачальніка або абавязкаў штабной службы. У хату ўвайшоў Міша Глінскі, ад'ютант камандзіра. Кулакоўскі.
[Ад лац. adjutans, adjutantis — памочнік.]
@ад'ютанцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ад'ютанта, уласцівы ад'ютантам.
@ад'ядацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да ад'есціся.
2.Зал. да ад'ядаць.
@ад'ядаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ад'есці.
◊ Сэрца ад'ядаць — непакоіць сваімі паводзінамі, учынкамі.
@ад'язджацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да ад'ехацца.
@ад'язджаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ад'ехаць.
@ад'язны, -ая, -ое. Звязаны з ад'ездам. Старшыня Мінскага ваенсавета Станіслаў Берсан усё часцей і часцей падпісваў ад'язныя дакументы таварышам. Мехаў.
@аер, -у, м. Шматгадовая травяністая расліна сямейства ароідных з доўгімі мечападобнымі лісцямі і тоўстым паўзучым карэнішчам, з своеасаблівым вострым пахам. Хлеб чорны, хлеб жытні, — Мацунак здаровы, Ты пахнеш аерам І лістам кляновым. Броўка. І тут жа травы розныя: валяр'ян, цыкута, святаяннік, а за імі, зусім у вадзе — трысцё, аер, кіёўкі. Дубоўка.
@аеравы, -ая, -ае. Тое, што і аерны.
@аерны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аеру.
@аж.
1.часціца ўзмацняльная. Ужываецца для інтанацыйнага вылучэння слова ці словазлучэння, да якога адносіцца. Цімафей Міронавіч аж кладзецца ад вясёлага нястрымнага смеху. Зарэцкі. Здаецца, аж сюды, да самага лесу, далятаў гул вялізнага пажару, узнікшага за якую хвіліну. Лынькоў. Раса высыхала, сонца прыгравала моцна, лес аж звінеў ад птушыных галасоў. Чорны.
// Падкрэслівае самую крайнюю мяжу выяўлення якой-н. уласцівасці. За гаем, на полі, аж да самага возера, іскрылася пад месяцам светлая сцежка. Асіпенка. [Вера:] — Пасля разлукі з табой я ў той жа вечар паехала аж за Чалябінск. Пестрак. [Русаковіч:] Цяпер у нас матэрыялу хапае. Для мяне — аж занадта. Крапіва.
2.часціца ўзмацняльная. Ужываецца для выражэння нечаканасці або раптоўнасці наступлення якіх-н. падзей. [Назарэўскі:] — Раніцай прачнуліся — аж.. [Толіка] ужо няма. Чорны. [Мартын Рыль:] — Гэта мы выходзім з лесу на паляну, аж як гаркне наш Марка Балук: “Стой, лапаць скінуўся!” Колас. Прыглядаюся, аж тут траха не ўсе нашы сваякі і суседзі. Якімовіч.
3.злучнік супраціўны. Злучае сказы з узаемна неадпаведным значэннем, якое ўскладняецца адценнем нечаканасці, раптоўнасці. Бруй увайшоў у хату і спыніўся каля парога: у хаце нікога не было. Завярнуўся і хацеў ужо ісці назад, аж з печы пачуўся голас. Колас. А я думаю, хто гэта ідзе к гумну. Думаў, Максімка памагаць, аж гэта ты. Чорны. [Скуратовіч:]— Думаў устаць зацемна, жэрдак на плот спусціць некалькі. Аж ужо і сонца ўзышло. Чорны.
4.у знач. выніковага злучніка. Далучае сказы, якія паказваюць на вынік асабліва напружаных падзей ці якую-н. прыкмету самай высокай ступені. Бег што сілы, без аглядкі, Аж блішчалі ў хлопца пяткі. А.Александровіч. Гул матораў, цяжкі, абрывісты, поўніў усё паветра, аж звінелі шырокія шыбы дэпоўскіх акон. Лынькоў. Булай скамячыў ліст ватману, сціснуў кулакі аж пабялелі пальцы. Шыцік.
@ажабрачыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго. Зрабіць жабраком. [Карны атрад] арудаваў шмат дзён і выехаў пасля ўжо таго, калі спустошыў і ажабрачыў людзей. Чорны.
@ажаніцца, ажанюся, ажэнішся, ажэніцца; заг. ажаніся; зак. Уступіць у шлюб (пра мужчыну). Іван толькі зімою ажаніўся з .. [Матронаю], і жылі яны надта згодна. Колас. Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся. Прымаўка.
◊ З зямлёю (сырою) ажаніцца — загінуць, памерці.
@ажаніць, ажаню, ажэніш, ажэніць; зак., каго з кім і без дап. Зак. да ажаніць.
@ажарабіцца, -рэбіцца; зак. Прывесці, нарадзіць жарабя (пра кабылу, асліцу, вярблюдзіцу).
@ажарэб, -у, м. 1. Роды ў кабыл, асліц, вярблюдзіц; жарабенне.
2. Прыплод кабыл, асліц, вярблюдзіц.
@ажно, часціца і злучнік. Разм. Тое, што і аж.
@ажур/11, -у, м. 1. Негустое, скразное вязанне, вышыванне, разьба і пад. Вышыць ажурам. 2. Лёгкая празрыстая тканіна. Пакрывала з ажуру. [Ад фр. à jour — скразны, ажурны.]
@ажур/22, прысл. Такое вядзенне рахункаводства, калі запісы ў бухгалтарскіх кнігах робяцца ў дзень завяршэння аперацыі.
◊ (Усё) у ажуры — усё ў парадку, усё як належыць.
[Ад фр. à jour — на сённяшні дзень.]
@ажурнасць, -і, ж. Уласцівасць ажурнага.
@ажурны, -ая, -ае. Празрысты, скразны (пра тканіны, вязаныя і разныя вырабы). Ажурная фіранка. // Тонкай работы, лёгкі. Ажурная мэбля. Ажурная архітэктура. Ажурны каркас.
@ажыванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ажываць — ажыць.
@ажываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ажыць.
@ажывіцца, ажыўлюся, ажывішся, ажывіцца; зак. 1. Ажыць, прачнуцца. Прырода ажывілася. 2. Зрабіцца больш ажыўленым, вясёлым, жыццярадасным. Заўважыўшы людзей, Раман ажывіўся і значна павесялеў. Колас. Людзі, высыпаўшы з душнага памяшкання, ажывіліся, абудзілі вуліцу смехам і гоманам. Дуброўскі.
3. Зрабіцца шумным, поўным руху, дзейнасці. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх. Чарот. Празвінеў лясны званок, І адразу ажывіўся, І на ўсе лады заліўся З краю ў край зялёны бор. Бачыла.
4. Зрабіцца больш актыўным; пайсці жывей, хутчэй. Работа гуртка адразу ажывілася, колькасць аматараў тэхнікі падвоілася. Шамякін.
@ажывіць, ажыўлю, ажывіш, ажывіць; зак., каго-што. 1. Вярнуць да жыцця, зноў зрабіць жывым. Пабегла ваўчыха на высокую гару, дастала пляшачку жывой вады. Вярнулася і ажывіла Івана. Якімовіч.
// перан. Выклікаць яркае ўяўленне пра што-н., аднавіць у памяці забытае. Ажывіць у памяці былое. 2. Зрабіць ажыўленым, вясёлым, бадзёрым. Гэты ліст надта ўзрадаваў Алёнку, ажывіў, падняў яе настрой, выклікаў цэлы рад новых пытанняў у сувязі з грамадскаю работаю. Колас. Салодкае, духмянае паветра, звонкае шчабятанне птушак ажывілі настрой. Дудо.
3. Напоўніць жыццём, дзейнасцю, рухам. Мужыкі запоўнілі прасторную хату, .. ажывілі здаровымі галасамі. Каваль.
4. Узмацніць, актывізаваць дзейнасць чаго-н. Ажывіць работу семінара. Ажывіць гандаль.
@ажыжальнік, -а, м. Спец. Прыбор для ператварэння газаў у вадкасць.
@ажыжэнне, -я, н. Спец. Ператварэнне газаў у вадкі стан шляхам ахаладжэння.
@ажына, -ы, ж. 1. Кустовая ягадная расліна сямейства ружакветных з калючымі сцябламі. Масюк і Сушыцкі ў гэты час сядзелі ў канцы вёскі пад кустом ажыны. Пальчэўскі.
2.часцей мн. (ажыны, ажын). Чорна-шызыя ядомыя ягады гэтай расліны, з выгляду падобныя на маліны. [Каза:] — Але я ўсю пушчу гэту Абягаю з лета ў лета. Пакажу, дзе шмат чарніц, Шмат малін, ажын, суніц. Муравейка.
@ажынавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ажыны. Ажынавы куст. // Прыгатаваны з ажын. Ажынавы настой. Ажынавае варэнне.
@ажыннік, -у, м., зб. Кусты, зараснік ажын.
@ажытацыя, -і, ж. Уст. Узбуджаны стан, моцнае хваляванне.
[Фр. agitation.]
@ажыўленасць, -і, ж. Уласцівасць і стан ажыўленага. Ажыўленасць руху.
@ажыўленне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ажыўляць — ажывіць і ажыўляцца — ажывіцца.
@ажыўлены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад ажывіць.
2.у знач. прым. Вясёлы, бадзёры, узбуджаны. Калі Віктар адышоў, Мая, усё яшчэ ўзрадаваная, ажыўленая, са шчаслівымі іскрамі ў вачах, хапіла Мікалая за руку і засмяялася. Карпюк. Грукаючы ботамі, у пакой забег ажыўлены Валодзя. Даніленка.
// Які выяўляе ажыўленне. Ажыўлены погляд. Ажыўленая ўсмешка. // Цікавы, жывы, займальны. Ажыўленая размова. // Поўны руху, мітусні, дзейнасці; шумны. Ажыўлены парк.
@ажыўляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да ажывіцца.
2.Зал. да ажыўляць.
@ажыўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да ажывіць.
@ажыццёўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ажыццявіць.
@ажыццявіцца, -явіцца; зак. Здзейсніцца, збыцца; стаць рэальнасцю. Задума ажыццявілася. □ А з ім [Цікаўным] ідзе рука ў руку, дачка з ім Сонца — Мілавіца. І будуць так ісці, — пакуль іх Слова не ажыццявіцца. Дубоўка.
@ажыццявіць, -яўлю, -явіш, -явіць; зак., што. Здзейсніць, выканаць на практыцы; зрабіць рэальнасцю. Ажыццявіць велічныя планы пабудовы камунізма. □ Савецкая ўлада нацыяналізавала прамысловасць, чыгункі, банкі, зямлю. Яна ліквідавала памешчыцкае землеўладанне і ажыццявіла спрадвечную мару сялянства аб зямлі. Праграма КПСС. І наша пакаленне маладое, Якое выстаяла пад цяжарам, Ажыццявіць з настойлівасцю тое, Што наспявала ў бацькоўскіх марах. Аўрамчык.
@ажыццяўленне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ажыццяўляць — ажыццявіць і ажыццяўляцца — ажыццявіцца.
@ажыццяўляцца, -яецца; незак. 1.Незак. да ажыццявіцца.
2.Зал. да ажыццяўляць.
@ажыццяўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да ажыццявіць.
@ажыць, ажыву, ажывеш, ажыве; ажывём, ажывяце; зак. 1. Вярнуцца да жыцця; зноў стаць жывым, аджыць. І вось зараз, каб так давялося І бабулька мая ажыла, Дык пачула б, што ў нашую вёску Песня зноў з Украіны прыйшла. Чарнушэвіч.
2. Абудзіцца з надыходам вясны, аджыць, зазелянець. У выніку многіх турбот дубок ажыў і наступнаю вясною добра развіўся. Лужанін.
// Разм. Зноў набыць адчувальнасць, здольнасць дзейнічаць (пра часткі цела).
// Пажвавець, акрыяць духам.
3.перан. Зноў стаць бадзёрым, жыццярадасным; ажывіцца, павесялець. Чалавек ажыў, забыўся на свае ранейшыя сумныя трывогі. Чорны.
4.перан. Праявіцца з новай сілай; адрадзіцца (пра думкі, пачуцці, уяўленні і пад.). У чалавека ажыла прага да ратунку. І тое, што ў ратунак ён не верыў, яшчэ больш павялічвала яго імкненне. Чорны. І адразу ў піянераў Ажыла размовы плынь: Як патрэбна жыць, каб змераць Свет завоблачных вышынь? Кірэенка.
5. Напоўніцца жыццём, рухам, дзейнасцю. Страсянула старая званком - і ў адзін момант усё ў школе ажыло, загуло, як у раістым вуллі. Кулакоўскі. Дарогі раптам ажылі. Абозы раненых і бежанцаў пайшлі, Як хвалі, бурай гнаныя, на ўсход. Танк.
@ажыятаж, -у, м. 1. Штучнае, спекулятыўнае павышэнне ці паніжэнне курсу біржавых папер або цэн на тавары ў капіталістычным грамадстве з мэтай атрымання прыбытку.
2. Тое, што і ажытацыя.
[Фр. agiotage.]
@аз, аза, м. 1. Старадаўняя назва літары “а”. Аз, букі, ведзі... — а, б, в... 2.займ. У царкоўнаславянскай мове — назва першай асобы адз. ліку.
3.толькі мн. (азы, азоў). Самы пачатак.
◊ Пачаць з азоўгл. пачаць.
@азагаловіць, -лоўлю, -ловіш, -ловіць; зак., што. Даць назву, загаловак чаму-н. Азагаловіць твор.
@азагалоўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад азагаловіць.
@азагалоўлівацца, -аецца; незак. Зал. да азагалоўліваць.
@азагалоўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да азагаловіць.
@азадак, -дка, м. Задняя частка тулава жывёлы. Конь падкінуў азадкам, скочыў і пабег спорным трухам, не спыняючыся, па цвёрдай дарозе. Мурашка. Руды наш стаў дабёр і гладак, Аж чуць цягае ўжо азадак, Не верыцца, што ёсць і косці, І закруціўся зграбна хвосцік. Крапіва.
// Задняя частка тушы.
// Разм. Частка цела чалавека ніжэй спіны.
@азадачанасць, -і, ж. Уласцівасць і стан азадачанага1.
@азадачаны/11, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад азадачыць1.
2.у знач. прым. Які знаходзіцца ў замяшанні, разгубленасці, замінцы; збянтэжаны. Цяпер яны стаялі каля пісьмовага стала ўсе: натапыраны Барушка, азадачаны Васіль Пятровіч, абыякавы Понтус і ціхамірная Ала. Карпаў.
@азадачаны/22, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад азадачыць2.
@азадачванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. азадачваць2 — азадачыць2.
@азадачваць/11, -аю, -аеш, -ае. Незак. да азадачыць1.
@азадачваць/22, -аю, -аеш, -ае. Незак. да азадачыць2.
@азадачыць/11, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго. Паставіць каго-н. у складанае становішча; прывесці ў замяшанне, разгубленась; збянтэжыць. Настрой у.. [Ваўчка] быў вясёлы, адказнае даручэнне райкома як быццам не толькі не азадачыла яго, а ўліло новую энергію. Хадкевіч.
@азадачыць/22, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго-што. Тое, што і абзадачыць.
@азаддзе, -я, н., зб. 1. Тое, што і пазаддзе.
2. Тое, што знаходзіцца, цягнецца ззаду.
@азакерыт, -у, М -рыце, м. Мінерал, які напамінае з выгляду пчаліны воск і ўжываецца для вырабу мазяў, крэмаў і пад.; горны воск.
[Ад грэч. ozō — пахну і kēros — воск.]
@азакерытавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да азакерыту, уласцівы азакерыту.
@азалаціцца, -лачуся, -лоцішся, -лоціцца; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асвяціўшыся, набыць залацісты колер, адценне. З-пад ног узняўся, затрапятаў на вачах жаўрук, засвяціўся раптам на чырвоных промнях сонца, азалаціўся Мыслівец.
// Набыць жоўты, залацісты колер; пажоўкнуць. Надышла восень і парк азалаціўся. 2.перан. Нажыцца, разбагацець. Хто мае здольнасць, сілы, рукі І гаспадарскія навукі, Той азалоціцца, мужчынкі! Прыдбае хлеба і скацінкі І будзе жыць ён сабе панам І складваць грошы чыстаганам. Колас. [Ціток:]— Каб нам з вамі.. дзесятую долю таго, што агроб наш Іван, то мы б з вамі, пане мой, азалаціліся б. Лобан.
@азалаціць, -лачу, -лоціш, -лоціць; зак., каго-што. 1. Асвяціўшы, надаць чаму-н. залацісты колер, адценне. Сонца к небасхілу Паспяшала рупна на спакой начны І у раз апошні лес азалаціла... Гурло.
// Зрабіць пажоўклым; пазалаціць. Азалаціла восень поле іржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі; абвеяла хаты жытнім пылам; вострым пахам кастрыцы напоўніла вуліцу. Чорны.
2.Разм. Шчодра ўзнагародзіць. [Лазука:] — Дык я ж і кажу, што гэты лён азалаціў і наш калгас, і нас саміх. Сабаленка. [Парторг:] — Тут у аднаго дзядзькі ёсць у садку з паўдзесятка дрэў, дык яны яго азалацілі. Бялевіч.
@азалелы, -ая, -ае. Змерзлы, азяблы. Я палажыў свае азалелыя рукі на.. [Нініны] нешырокія плечы і маўчаў. Мыслівец. Грукае дзяцел у азалелы ствол. Барадулін. Трывожна сцяўся азалелы ранак. Бічэль-Загнетава.
@азалець, -ею, -ееш, -ее; зак. Змерзнуць, азябнуць.
@азалея, -і, ж. Паўднёвая дэкаратыўная кустовая расліна сямейства верасовых з жоўтымі і інш. кветкамі. Недалёка ад вёскі Замошша, каля Жыткавіч, ёсць участак зямлі з раслінай, узрост якой, па сцвярджэнні вучоных, мільён гадоў. Гэта пантыйская азалея — старажытная і амаль усюды вымерлая расліна. А тут на невялікім кавалачку палескай зямлі яна захавалася. “Звязда”.
[Ад грэч. azaleos — сухі.]
@азалочаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад азалаціць.
@азанаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. азанаваць.
@азанаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад азанаваць.
@азанавацца, -нуецца; зак. і незак. Спец. 1. Напоўніцца (напаўняцца), насыціцца (насычацца) азонам. У час навальніцы паветра азануецца. 2.толькі незак. Зал. да азанаваць.
@азанаваць, -ную, -нуеш, -нуе; зак. і незак. Спец. 1. Ператварыць (ператвараць) у азон (пра кісларод).
2. Зрабіць (рабіць) азанізацыю. Азанаваць пакой.
@азанатар, -а, м. Прылада для атрымання азону, для азанавання паветра.
@азанізацыя, -і, ж. Спец. Ачышчэнне азонам з мэтай абясшкоджання і ліквідацыі дрэннага паху.
@азарацца, -аецца; незак. 1.Незак. да азарыцца.
2.Зал. да азараць.
@азараць, -ае. Незак. да азарыць.
@азарт, -у, М -рце, м. Заўзятасць, гарачнасць, моцнае захапленне. Спартыўны азарт. Увайсці ў азарт. Брацца за што-н. з азартам. □ А раніцай — усім на здзіўленне — вяртаўся [Іван] свежы, вясёлы і з азартам уключаўся ў работу. Данілевіч. [Дзяўчат] ахапіў працоўны запал, ад іх біла маладосцю, здароўем, натхненнем, азартам. Карпюк.
[Ад фр. hasard — выпадак, выпадковасць; рызыка.]
@азартнасць, -і, ж. Уласцівасць азартнага.
@азартны, -ая, -ае. Заўзяты, гарачы, поўны захаплення, палымяны. Азартная гульня. Азартны агеньчык (у вачах). □ З іншых [купэ] даносілася абы-што — то азартныя выкрыкі карцёжнікаў.., то невыразная гамонка, то смяшок, то дзіцячы плач. Місько.
@азарыцца, -рыцца; зак. 1. Ярка асвяціцца; стаць агністым. Усё навокал азарылася веснавым святлом. □ Неяк адразу ноч азарылася чырвоным полымем, а над ім падымаўся ўгору дым. Асіпенка.
2.перан. Ажывіцца, павесялець. Твар азарыўся радасцю. 3. Нечакана праясніцца ад думкі, здагадкі (пра свядомасць, розум).
@азарыць, -рыць; зак., што. 1. Асвяціць, зрабіць бачным. Салют азарыў горад. Святло ад лямпы азарыла твар. □ Маланка яркая на міг кароткі Юнацкі азарыла сілуэт. Гаўрусёў.
2. Зрабіць вясёлым, ажыўленым. Сэрца ласкай азарыць. □ Ты спляці з вясновых кветак Радасці узоры, У цябе ж такія вочы, Што душу азораць. Русак.
3. Нечакана праясніць свядомасць, розум (пра думку, здагадку). У поцемках яго [іспанца] душы Затлела іскра спачування, Якая ўспыхнула на міг І розум азарыла думкай. Аўрамчык.
@азарэнне, -я, н. Кніжн. 1.Дзеянне паводле дзеясл. азараць — азарыць (у 1 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. азарацца — азарыцца.
2. Нечаканае праясненне свядомасці, разумення чаго-н. Плылі думкі.. І раптам прыйшло азарэнне і радасць. Карпаў.
@азатнаваты, -ая, -ае. Тое, што і азоцісты, але з больш слабай ступенню акіслення азоту. Азатнаваты вокіс.
@азатнавацісты, -ая, -ае. Які ўтрымлівае ў сабе азот у самай малой ступені акіслення. Азатнавацістая кіслата.
@азбест, -у, М -сце, м. Вогнетрывалы мінерал валакністай будовы, які шырока выкарыстоўваецца ў тэхніцы; горны лён. Радовішча азбесту. Здабыча азбесту. [Грэч. asbestos — незгасальны, пастаянны.]
@азбеставы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да азбесту. Азбеставы завод. // Зроблены з азбесту. Азбеставыя трубы.
@азбука, -і, ДМ -буцы. ж. 1. Сукупнасць літар якой-н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; алфавіт.
2. Вучэбны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце; буквар.
3.перан. Прасцейшыя палажэнні якой-н. навукі, справы; аснова чаго-н. Вядома, таварышы новаіскраўцы, мы вельмі цэнім азбуку сацыял-дэмакратыі, але мы не хочам заставацца вечна на адной азбуцы. Ленін.
○ Азбука Морзе — сістэма ўмоўных знакаў для перадачы літар на тэлеграфным апараце. Нотная азбука — сістэма нотных знакаў, якія служаць для перадачы музычных гукаў.
@азбукоўнік, -а, м. Уст. У старой беларускай і рускай пісьменнасці — род тлумачальнага філалагічнага і энцыклапедычнага слоўніка Л.Зізаній і П.Бярында не толькі былі знаёмы з Ноўгарадскімі азбукоўнікамі, але і карысталіся імі пры ўкладанні сваіх слоўнікаў. Суднік. Да асобных помнікаў прыкладаліся цэлыя слоўнічкі — так званыя азбукоўнікі, пазней — алфавіты, а затым лексіконы. Шакун.
@азбучны, -ая, -ае.
1. Уласцівы азбуцы. Азбучны парадак. Азбучныя малюнкі. 2.перан. Агульнавядомы, агульнапрыняты. Азбучная ісціна. Азбучнае палажэнне.
@азвацца, азавуся, азавешся, азавецца; азавёмся, азавяцеся; зак. Разм. Тое, што і абазвацца. Стаў клікаць Дубяга бацькоў і сям'ю. Кругом абышоў ён сялібу сваю. Ніхто не азваўся. Танк. Недзе забрэша сабака, азавецца другі на гэты халаднаваты брэх і сціхне, залезшы ў будку. Скрыган.
@азвярэласць, -і, ж. Стан азвярэлага. Мацвеевы вочы гарэлі раптоўнай азвярэласцю. Чорны.
@азвярэлы, -ая, -ае. Злы, шалёны, раз'юшаны. Азвярэлыя карнікі палілі навакольныя вёскі, расстрэльвалі жанчын, дзяцей. Шамякін.
@азвярэць, -эю, -эеш, -эе; зак. Страціць чалавечыя якасці; зрабіцца шалёным, раз'юшаным; набыць звярынае аблічча; звар'яцець. [Паніч:] Ты, мой міленькі, азвярэў і не помніш сам, што кажаш. Купала.
@азглелы, -ая, -ае. Тое, што і асклелы.
// перан. Агідны, паскудны. Той век нам спадчыну пакінуў, Азглелы век, струхлелы свет, Мяжой цераз усю краіну Нядоля праарала след. Лужанін.
@азглець, -ею, -ееш, -ее; зак. Тое, што і асклець. Рукі памерзлі, азглелі. Глебка.
@аздабленне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. аздабляць — аздобіць.
2. Тое, што ўпрыгожвае каго-, што-н. Ляпное аздабленне. Ёлачнае аздабленне.
@аздабляцца, -яецца; незак. Зал. да аздабляць.
@аздабляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да аздобіць.
@аздаравець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Палепшыць, узнавіць здароўе; паправіцца, ачуняць. А цяпер цётка гаварыла, як добра [Алежку] будзе ў іх, — вядома ж, ён аздаравее, паправіцца тут за лета. Вышынскі.
@аздаравіцца, -раўлюся , ровішся, -ровіцца; зак. Палепшыцца, стаць нармальным, пасвяжэць. Спусцілася сонца за лес, пацягнула халадком пасля спякоты, аздаравілася паветра. Нікановіч.
@аздаравіць, -раўлю, -ровіш, -ровіць; зак., каго-што. 1. Палепшыць стан здароўя каго-н.; зрабіць здаровым.
// Зрабіць больш спрыяльным для здароўя. Аздаравіць мясцовасць. Аздаравіць умовы працы. 2.перан. Зрабіць больш нармальным, правільным, здаровым, давесці да патрэбнага стану.
@аздараўленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аздараўляць — аздаравіць.
@аздараўленчы, -ая, -ае. Накіраваны на паляпшэнне стану здароўя каго-н. Аздараўленчыя мерапрыемствы. Аздараўленчыя ўстановы.
@аздараўляцца, -яецца; незак. Зал. да аздараўляць.
@аздараўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да аздаравіць.
@аздоба, -ы, ж. Тое, што ўпрыгожвае, аздабляе што-н. Стракатая аздоба вітрын. □ Асаблівай аздобай вучнёўскай калоны былі дошкі транспарантаў. Навуменка. Малаважная тэма так і астанецца малаважнай, якімі б літаратурнымі аздобамі яе ні ўпрыгожвалі. Скрыган.
@аздобіна, -ы, ж. Разм. лаянк. Пра няўдалага, дурнога чалавека.
@аздобіцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак. Упрыгожыцца, прыбрацца, набыць прыемны выгляд. [Яблыня].. налілася вясновым сокам, набрыняла пупышкамі, распусціла маленькія лісточкі і нават ледзь-ледзь аздобілася ў белую квецень. М.Ткачоў.
@аздобіць, -блю, -біш, -біць; зак., каго- што. Упрыгожыць, надаць прыемны выгляд. Аздобіць сцены мазаікай. □ Даніла Саратнік стаў ля.. [дзяўчат], і хутка яго юнацкі басок аздобіў песню мужчынскім голасам. Чарнышэвіч. Шукаем, творым мы багацце ўпарта на полі, у горах, дзе хто мае змогу, каб ім аздобіць сонечнае заўтра. Дубоўка. Прарэзала неба вясёлка дугой, Аздобіла далі красою сваёй. Журба.
// перан. Зрабіць больш поўным, багатым на ўнутраны змест. Казку дзіўную чуў у юнацтве: Некі волат, ці то чарадзей, Стагоддзі правёў у бунтарстве, Каб аздобіць шчасцем людзей. Чарот.
@аздоблены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аздобіць.
@аздоблівацца, -аецца; незак. 1.Незак. да аздобіцца.
2.Зал. да аздобліваць.
@аздобліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аздобіць.
@аздобны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аздобы, служыць для аздобы. Паўшаўковы аздобны шнур. Аздобны цэх. Аздобныя работы.
@азеляненне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. азеляняць — азеляніць.
@азелянёны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад азеляніць.
@азеляніць, азеляню, азяленіш, азяленіць; зак., што. Пасадзіць дрэвы, кусты і пад. там, дзе няма расліннасці. Азеляніць вуліцы, берагі ракі.
@азеляняльны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да азелянення. Азеляняльныя работы. □ Дуб чырвоны ва ўмовах Палесся можна з поспехам культываваць побач з сасной, а таксама скарыстоўваць у азеляняльных пасадках. “Весці”.
@азеляняцца, -яецца; незак. Зал. да азеляняць.
@азеляняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да азеляніць.
@азербайджанецгл. азербайджанцы.
@азербайджанкагл. азербайджанцы.
@азербайджанскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Азербайджана, азербайджанцаў. Азербайджанская мова.
@азербайджанцы, -аў; адз.азербайджанец, -нца, ж.; азербайджанка, -і, ДМ -нцы; мн. азербайджанкі, -нак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Азербайджанскай ССР.
@азёрны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да возера. Азёрная затока. Азёрны басейн. Азёрная вада. □ Праз азёрны прасцяг Прывандруюць крылатыя [гусі-лебедзі] Па шляхах, па агнях, Над ляснымі Дрысвятамі. Лужанін.
// Які жыве ў возеры. Калі Лемяшэвіч падчапіў першага невялічкага шчупачка, белага, прыгожага, не падобнага да сваіх чорных азёрных братоў, Аляксей бег паглядзець на яго метраў за дзвесце. Шамякін.
// Які прызначаны для плавання па возеры. Азёрны флот. Азёрнае судна. Азёрная лайба. // Багаты на азёры. Нарачанскі азёрны край. Браслаўшчына і Полаччына — азёрны куток Беларусі. □ У азёрным краі, дзе багністыя мелі І пясчаныя берагі, жыла сям'я кулікоў. П.Ткачоў.
@азёрыгл. возера.
@азіміна, -ы, ж. Пасевы, усходы азімых збожжавых культур. Негарачае асенняе сонца лашчыць пажоўклыя бярозавыя гаі, шырокія вагоны зялёнай азіміны. Навуменка. Варанецкі схадзіў на поле азіміны, паглядзеў, ці добра яна ўрунела. Дуброўскі. Лёгкі подых ветру даносіць з поля ледзь чутны водар спелай азіміны і салодкі пах грэчкі. Асіпенка.
@азімка, -і, ДМ -мцы, ж. Азімая пшаніца ў адрозненне ад яравой (яркі). — Зайдзіце ў любую хату калгасніка.. і вы на стале ўбачыце калі не пірог, то бліны або аладкі з пытляванай пшанічнай мукі, хоць летась наша азімка не ўрадзіла. Вішнеўскі.
@азімут, -а, М -муце, м. Спец. 1. Вугал паміж плоскасцю мерыдыяна і плоскасцю, якая праходзіць праз пункт назірання і нябеснае цела або іншы прадмет.
2. Вугал, які ўтвараецца ўзятым напрамкам руху і напрамкам на поўнач.
@азімутальны, -ая, -ае. Спец. Які мае дачыненне да вызначэння азімута. Азімутальны круг компаса.
@азімутны, -ая, -ае. Спец. Які мае дачыненне да азімута. Азімутны вугал.
@азімы, -ая, -ае.
1. Які высяваецца, прарастае і кусціцца восенню, зімуе пад снегам, а потым летам спее. Азімая пшаніца. Азімыя культуры. / у знач. наз.азімыя, -ых. Падкормка азімых. Араць поле пад азімыя. Азімыя пасеяны ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны. 2. Які мае адносіны да культур, што высяваюцца восенню. Азімы палетак. Азімая сяўба. ○ Азімая соўкагл. соўка.
@азірацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да азірнуцца.
2.перан.; на каго-што і без дап. Быць асцярожным, дзейнічаць з асцярогай, узгадняючы свае ўчынкі з чыімі-н.; аглядвацца. Азірацца на аўтарытэт. Азірацца на старэйшых. □ [Банадысь:] — І не абсячэ ніхто ад студні, гэтак намерзла! А-яй, што за людзі. Кожны ўсё на другога азіраецца. Чорны.
2.Зал. да азіраць.
@азіраць, -аю, -аеш, -ае; незак., што. 1.Незак. да азірнуць. Сашка ўсё круціў галавой і азіраў неба: хоць бы хутчэй той каршун прылятаў, а то нешта ў сон хіліць. Даніленка. На праспект выходзіць Пастушэня, ён ужо забыў, куды ідзе, азірае жоўтыя прысады, з любасцю ўглядаецца ў фасады, як у твары дарагіх людзей. Русецкі.
2. Рабіць агляд чаго-н. у думках; успамінаць. Хоць я няволяй цяжка змучан І з родным берагам разлучан, Ды я душою ажываю, Як вокам мыслі азіраю Цябе, мой луг і бераг родны. Колас. Пісьменнік [Пятрусь Броўка] нібы з вышынь сваёй чалавечай сталасці, новым прасветленым поглядам азірае шлях, які прайшла яго краіна, і свой уласны жыццёвы шлях. Бярозкін.
@азірнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. 1. Звярнуўшыся, аглянуцца, паглядзець назад. [Пятрусь] азірнуўся назад: маці працягвала ўдагонку яму рукі, яе падтрымлівала чарнакудрая дзяўчынка. Каваль.
2. Паглядзець вакол сябе; агледзецца. Толькі выбіўшыся з сілы, задыханы,.. [Грэчка] спыніўся і азірнуўся навокал. Мележ. Хлопчык схаваў бязмен пад кашулю, высунуў галаву з дзвярэй на двор, азірнуўся ва ўсе бакі і, колькі духу, памчаўся па сцежцы на загуменне. Брыль.
/ у перан. ужыв. О, як бы я хацеў спачатку Дарогу жыцця па парадку Прайсці яшчэ раз, азірнуцца, Сабраць з дарог каменні тыя, Што губяць сілы маладыя. Колас.
◊ Не паспееш (не паспеў, не паспела) азірнуцца, як...гл. паспець.
@азірнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што. Акінуць поглядам. Чалавек ступіў за фіранку, больш строга азірнуў бакоўку, як бы вымерваючы, ці стане тут той тапчанчык. Скрыган.
@азіят, -а, М -яце, м. 1. Карэнны жыхар Азіі.
2.Уст. зневаж. Грубы, жорсткі, некультурны чалавек. Ці ж чалавек ён? азіят, Душа зацятая, ліхая, Такіх паноў і свет не знае. Колас.
@азіятка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан да азіят.
@азіятчына, -ы, ж. Уст. пагард. Грубасць, некультурнасць, адсталасць.
@азіяцкі, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да Азіі, азіятаў. Ніхто не ведае, што .. [Наталя] ляжыць вось у гэтай белай палаце, у гэтым далёкім азіяцкім гарадку. Скрыган.
2.Уст. пагард. Грубы, жорсткі, некультурны. Азіяцкія адносіны.
@азлабленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. азлабляць — азлобіць і стан паводле знач. дзеясл. азлабляцца — азлобіцца.
@азлабляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да азлобіцца.
2.Зал. да азлабляць.
@азлабляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да азлобіць.
@азлобіцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак. 1. Стаць злосным, выявіць зласлівыя адносіны да ўсяго навакольнага. Азлобіцца на ўвесь свет. 2. Атрымаць моцнае раздражненне, адчуць злосць супраць каго-н.; раззлавацца.
@азлобіць, -блю, -біш, -біць; заг. азлабі; зак., каго-што. Зрабіць злосным, зласліва настроіць да ўсяго навакольнага.
@азлобленасць, -і, ж. Уласцівасць азлобленага.
@азлоблены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад азлобіць.
2.у знач. прым. Які зрабіўся (стаў) злосным у выніку няўдачы, непрыемнасці і пад.; зласліва настроены да ўсяго навакольнага.
// Які выяўляе злосць, бязлітаснасць. Азлоблены погляд.
@азмрочаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад азмрочыць.
@азмрочвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да азмрочыцца.
2.Зал. да азмрочваць.
@азмрочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да азмрочыць.
@азмрочыцца, -чыцца; зак. 1. Пацямнець, стаць змрочным, цёмным.
2. Стаць панурым, сумным (звычайна пра погляд, твар).
// Стаць менш радасным з-за якога-н. засмучэння, непрыемнасці. І вось радасць ужо азмрочылася, хоць чалавек спачатку і намагаўся адолець злосць. Асіпенка.
@азмрочыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго- што. 1. Зацямніць, ахутаць цемрай.
2. Зрабіць сумным, маркотным, журботным. Маленства дзяцей азмрочыла вайна. □ [Лазавому] стала шкада, што ён азмрочыў такі светлы вечар настаўніцы. Васілевіч. Такому каханню можна было пазайздросціць, аднак я быў перакананы, што яшчэ ні адна хмурынка не азмрочыла яго, яно яшчэ не прайшло праз выпрабаванне. Чарнышэвіч.
// Крыўдзячы, зрабіць менш радасным, прыемным. [Няшчасце], відаць, знарок цікавала за хлапчуком, каб у самы прыемны час азмрочыць яго радасць. Пальчэўскі.
@азнаёміцца, -млюся, -мішся, -міцца. Зак. да знаёміцца (у 2 знач.). Азнаёміцца з пастановай сходу. Азнаёміцца з флорай Палесся.
@азнаёміць, -млю, -міш, -міць. Зак. да знаёміць (у 2 знач.).
@азнаёмленасць, -і, ж. Знаёмства з чым-н., веданне чаго-н. Азнаёмленасць з літаратурай. Азнаёмленасць з абставінамі. Азнаёмленасць з мясцовасцю.
@азнаёмлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад азнаёміць.
@азначальны, -ая, -ае.
1. Даступны для азначэння, які можа быць азначаны, які мае ў сабе азначэнне каго-, чаго-н. Азначальная табліца сямействаў раслін. 2. Які з'яўляецца азначэннем (у 2 знач.). Азначальны сказ. Азначальны займеннік.
@азначаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад азначыць.
@азначацца, -аецца; незак. 1.Незак. да азначыцца.
2.Зал. да азначаць.
@азначаць, -аю, -аеш, -ае; незак., што. 1. Вызначаць характэрныя рысы чаго-н., даваць фармуліроўку чаму-н. Азначаць геаграфію як навуку. 2. Мець значэнне, які-н. сэнс. Ціток зірнуў на Кандрата і маргнуў яму адным вокам, што азначала: нічога, хлопцы, я вам памагу. Лобан. Аднаго разу, у выхадны дзень,.. [Сяргей Аляксандравіч] тры разы пастукаў у сцяну, што азначала: “Зайдзі да мяне, тэрміновая справа”. Ляўданскі. Я зайшоў.. [у бібліятэку], каб заглянуць у энцыклапедыю і даведацца, што азначае на грэчаскай або лацінскай мовах слова “Данута”. Карпюк.
3.Незак. да азначыць (у 2, 3 і 4 знач.).
@азначыцца, -чыцца; зак. 1. Стаць прыметным; абазначыцца, вырысавацца. Пахмурнымі ценямі азначыліся маршчыны на лбе. Пестрак. Бялявыя валасы Алеся яшчэ выразней азначыліся на падушцы. Броўка.
2.перан. Намеціцца, вызначыцца. Азначыўся круг сяброў.
@азначыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., што. 1.Зак. да азначаць (у 1 знач.).
2. Ахарактарызаваць што-н., вызначыць. Віктар не мог знайсці тое слова, якім бы ён мог азначыць свае адносіны да Паўла. Гроднеў. [Міхайлаў:] — Поступ міру — вось як азначыў бы я цяперашнія дні. Карпаў.
3. Паказаць кірунак, шлях каму-, чаму-н. Жартуе [Смалячкоў:] “Пайду і азначу шлях, Такі, каб хутчэй Прывёў да разгрому [фашыстаў]”. Броўка.
// Вылучыць на фоне чаго-н. [Васіль] не зачыніў варот, і шэрань знадворку азначыла падмецены токз горкай мякіны ў кутку. Мележ.
4. Абумовіць сабой, прадвызначыць. Перамога Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі азначыла сабой найвялікшы паварот у гісторыі чалавецтва.
@азначэнне, -я, н. 1.Дзеянне паводле дзеясл. азначаць — азначыць (у 1 знач.).
2. Абагульненне, якое раскрывае змест, сэнс чаго-н., характарызуе асноўныя рысы чаго-н.; вывад. Сэнсавае азначэнне. Вобразныя азначэнні. Мастацкія азначэнні. □ Што значыць даць “азначэнне”? Гэта значыць перш за ўсё падвесці данае паняцце пад іншае, больш шырокае. Ленін.
3. Даданы член сказа, які абазначае прыкмету, уласцівасць другога члена сказа і адказвае на пытанні: які? чый? каторы?
@азнаямленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. азнаямляць — азнаёміць і азнаямляцца — азнаёміцца.
@азнаямленчы, -ая, -ае. Які мае на мэце азнаямленне з кім-, чым-н. Азнаямленчая паездка. Азнаямленчая практыка.
@азнаямляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да азнаёміцца.
2.Зал. да азнаямляць.
@азнаямляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да азнаёміць.
@азойскі, -ая, -ае. У выразе: азойская эрагл. эра.
[Ад грэч. а — не-, без- і zōē — жыццё.]
@азон, -у, м. Газ (відазменены кісларод), які ўтвараецца ў час навальніцы ад дзеяння электрычнага разраду і інш.; мае моцныя акісляльныя і ачышчальныя ўласцівасці. Сасновыя лясы багатыя на азон. [Ад грэч. ozō — пахну.]
@азоранасць, -і, ж. Уласцівасць і стан азоранага. Мяккая задуменнасць і ўнутраная душэўная азоранасць яго [Куляшова] верша ўвесь час суправаджаюцца моцнымі, цвёрдымі, мужнымі інтанацыямі і рытмамі. Перкін.
@азораны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад азарыць.
@азот, -у, М азоце, м. Хімічны элемент, бясколерны газ, які не падтрымлівае гарэння, складае значную частку паветра, з'яўляецца адным з галоўных элементаў жыўлення раслін. Атмасферны азот. Звязаны азот. [Фр. azote ад грэч. а — не-, без- і zōē — жыццё.]
@азотабактэр, -у, м. Мікроб, які засвойвае з паветра азот і ўзбагачае глебу азоцістымі рэчывамі.
@азотабактэрын, -у, м. Угнаенне, якое мае ў сабе азотабактэр.
@азотны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да азоту. Азотная прамысловасць. Азотны завод. // Які мае ў сабе азот. Азотнае ўгнаенне. Азотная кіслата.
@азоцісты, -ая, -ае. Які мае ў сабе азот. Азоцістая кіслата. Азоцістыя злучэнні.
@азывацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да азвацца.
@азызаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да азызнуць.
@азызласць, -і, ж. Уласцівасць азызлага; ацёчнасць. Васіль Міронавіч нібы крыху змізарнеў у твары — з яго сышла тая азызласць, што бывае ў людзей пасля працяглага і шчырага прыпадання да бога Бахуса. Колас.
@азызлы, -ая, -ае.
1. Хваравіта тоўсты, апухлы. Азызлы твар. Азызлыя рукі. □ Хада насцярожанай стала — страцілі ногі былую гнуткую цвёрдасць.. Цяпер ныюць ногі, цяжкія, азызлыя. Лынькоў.
2. Азяблы, настылы. На ўзгорачку, у кусточку, пырхала нейкая азызлая птушачка. Гарэцкі. Федзя запомніў больш за ўсё тую апошнюю восень — познюю, сырую, з азызлай зямлёй і нізкімі аблокамі, якія ледзь не чапляліся за вершаліны дубоў. Хомчанка.
@азызнуць, -ну, -неш, -не; зак. 1. Ацячы, апухнуць. [Дзеці] апухлі і азызлі з голаду, зусім не падобны да тых вяртлявых скакуноў, якімі.. [Габрусь] бачыў іх раней. Чарот.
2. Азябнуць, змерзнуць. Яўхімка доўга не выходзіў з нашай хаты. Я ўжо азыз на холадзе, чакаючы яго. Сабаленка.
@азяблы, -ая, -ае. Які настыў, змёрз на холадзе. Азяблыя рукі самі шукаюць цяпла за пазухай і ў кішэнях. Быкаў. Насустрач дню азяблыя асіны Працягваюць вільготныя лісты. Панчанка.
@азябнуць, -ну, -неш, -не; зак. Адчуць холад, змерзнуць. [Валошын:] А ў чым ты пойдзеш? Ты ж уся азябла. Бяры пінжак. Глебка. Дрыжаць і лапочуць Чародкі асін: Пад ветрам паўночным Азяблі зусім. Крапіва.
@азярко, -а, н. Тое, што і азярцо.
@азярод, -а, М -дзе, м. Прыстасаванне з слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны, травы і пад.; пярэплат. Збажына была пажата і звезена з поля. Яна дасыхала ў азяродах або ў рэдка расстаўленых на гумнішчах бабках і крыжыках. Шахавец.
@азяродзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. Закладаць снапы ў азярод для дасушвання.
@азяродны, -ая, -ае. Які мае адносіны да азярода. І не паспеў[Юзік] вокам акінуць азяродныя рэбры, як счуў: не то кашлянуў нехта, не то замармытаў, зашамацеў. Баранавых.
@азярцо, -а, н. Памянш. да возера; невялікае возера.
@азярына, -ы, ж. Памянш. да возера; невялікае возера. У іх [дзядзькі і Костуся] раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны, На рэчцы загарадзь паправіць І новы буч яшчэ паставіць. Колас.
@азярышча, -а, н. Месца, дзе некалі было возера.
@ай, выкл. Часта вымаўляецца з паўтарэннем: ай-ай і ай-ай-ай.
1. Выказвае боль, спалох, страх. Ай, баліць! Ай, баюся! 2. Выказвае здзіўленне, захапленне, радасць і пад. Вось дык дзеці! Ай, малайцы! Вока радуецца! Гурскі.
3. Выказвае жаль, засмучэнне і пад. Дайшла да.. [Журавінкі] ўчора падвечар чутка, што начальнік палітаддзела можа ў калгас наведацца. І ай жа позна дайшла! Што цяпер можна зрабіць? Лобан.
4.у знач. выкл.ах. Ай, як хораша ў лесе!
@айва, -ы, ж. 1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных.
2. Плод гэтага дрэва, падобны на яблык і грушу, цвёрды, даўкі на смак.
/ у знач. зб. Варэнне з айвы. [Цюрк.]
@айвовы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да айвы. Айвовы сад. // Прыгатаваны з айвы. Айвовае варэнне.
@айканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. айкаць.
@айкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Вымаўляць, выкрыкваць “ай” ад болю, жалю, здзіўлення і пад. Халуста пачаў бегаць па млыне, хапацца рукамі за галаву, вохкаць, айкаць, стагнаць, стукаць кулакамі ў грудзі. Чарнышэвіч.
@айкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да айкаць.
@аймак, -а, м. 1. У Бурацкай АССР і Горна-Алтайскай аўтаномнай вобласці — мясцовая назва раёна.
2. У Мангольскай Народнай Рэспубліцы — буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.
@аймачны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аймака. Аймачны савет.
@айран, -у, м. Прадукт і напітак з малака, распаўсюджаны ў Сібіры, Сярэдняй Азіі, Крыме і на Каўказе. Мы бурым другі тыдзень рыпучую зямлю. Працуем да зялёных квадратаў у вачах і п'ём айран. Лукша.
[Цюрк.]
@айсберг, -а, м. Плывучая ледзяная гара, абломак ледавіка. І вось ужо адкрытая прастора, Там-сям, як лебедзь, айсберг праплыве. Звонак. Праз чорныя ночы, між айсбергаў хмурых Плылі яны [караблі] ў далі ў ліхія марозы. Броўка.
[Англ. iceberg з сканд.]
@айсоргл. айсоры.
@айсоркагл. айсоры.
@айсоры, -аў; адз.айсор, -а, м.;айсорка, -і, ДМ -рцы; мн. айсоркі, -рак; ж. Уст. Тое, што і асірыйцы.
@айцец, айца, м. Уст. 1. Служка культу.
2. Мужчына ў дачыненні да сваіх дзяцей; бацька. Так званіў ён [звон], так ён клікаў, Каб пазнаць дабро адзіна, Каб айцец не крыўдзіў сына. Колас. Ці я ў мамкі не радзілася, Ці ў айца не гадавалася. З нар.
○ Духоўны айцец — свяшчэннік, які спавядае каго-н. пастаянна. Святы айцец — пачцівы зварот да служыцеля культу.
@айцоўскі, -ая, -ае. Уст. Які мае адносіны да айца; бацькоўскі. Слёзы ў старога цяклі і дрыжалі айцоўскія рукі. Багдановіч.
@айчым, -а, м. Муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу; няродны бацька. Рос Васіль без бацькі, з айчымам, які яго не любіў. Навуменка.
@айчына, -ы, ж. Тое. што і бацькаўшчына (у 1 знач.). Савецкая Айчына. □ Ляці ж, мой спеў, звіні няспынна Ты над Айчынаю маёй. Журба.
@айчынны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да айчыны. Айчынныя героі. Айчынны фронт. // Створаны ў межах сваёй дзяржавы; не замежны. Айчынная навука. Айчынныя станкі. Айчынныя тавары.
@акаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акаваць.
@акаваць, акую, акуеш, акуе, акуём, акуяце; зак., што. Абабіць металам што-н. Акаваць колы.
@акавіта, -ы, М -віце, ж. Уст. 1. Гарэлка, настоеная на карэннях.
// Лепшы гатунак гарэлкі. — Набяру я мёду, налію ў карыта, падлію гарэлкі —будзе акавіта. Дубоўка.
2.перан. Паэт. Казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць; жыватворчы напітак. Вячорная цьмянасць твая, Красавік, Мой дух акавітаю поіць. Глебка.
[З лац. agua vitae — вада жыцця.]
@акадэмізм, -у, м. 1. Чыста тэарэтычны кірунак у навуковай рабоце і навучанні, адарванасць іх ад практыкі, ад патрэб грамадскага жыцця. Акадэмізм у выкладанні. 2. Напрамак у выяўленчым мастацтве, які ўстанавіў пэўныя традыцыйныя правілы выкарыстання класічных узораў і супрацьстаяў рэалістычным кірунку ў мастацтве.
@акадэмік, -а, м. 1. Вышэйшае вучонае званне, якое прысвойваецца буйнейшым вучоным, мастакам і пад. Акадэмік Акадэміі навук БССР. Акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР. // Асоба, якая мае такое званне.
2.Разм. Той, хто скончыў курс вышэйшай навучальнай установы, якая носіць назву акадэміі, або вучыцца ў ёй.
@акадэміст, -а, м. Прыхільнік акадэмізму (у 2 знач.).
@акадэмічнасць, -і, ж. Уласцівасць акадэмічнага (у 3, 4 знач.); адарванасць ад практыкі, ад патрэб жыцця.
@акадэмічны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да акадэміі. Акадэмічнае выданне. 2. Навучальны. Акадэмічная гадзіна. Акадэмічны год. 3. Які прытрымліваецца ўстаноўленых традыцый, канонаў у навуцы, мастацтве; уласцівы акадэмізму (у 2 знач.). Акадэмічны жывапіс. 4.перан. Чыста тэарэтычны, не звязаны з практыкай; уласцівы акадэмізму (у 1 знач.).
○ Акадэмічны тэатргл. тэатр.
@акадэмія, -і, ж. 1. Вышэйшая дзяржаўная навуковая ўстанова, у задачу якой уваходзіць развіццё навук або мастацтваў. Акадэмія навук Беларускай ССР. 2. Назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльных галінах навукі. Сельскагаспадарчая акадэмія. Ваенна-палітычная акадэмія. ○ Акадэмія мастацтваў — вышэйшая мастацкая школа і вышэйшая навучальная ўстанова ў галіне выяўленчага мастацтва.
[Ад грэч. akademia — мясцовасць каля Афін, дзе была заснавана Платонам (4 ст. да н.э.) філасофская школа. Першапачаткова — назва міфічнага героя Акадэма.]
@аказанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аказаць.
@аказаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аказаць.
@аказацца, акажуся, акажашся, акажацца; зак. 1. Трапіць куды-н., апынуцца дзе-н. Паліна, вясёлая і рухавая, адразу ж аказалася ля механізмаў. Кавалёў. Гомель, у якім у той час жыла.. сям'я [Кавалёвых], аказаўся на крыжавых дарогах рэвалюцыі. Дуброўскі.
// Апынуцца ў якім-н. становішчы. Аказацца на волі. Аказацца ў небяспецы. 2. Стаць, з'явіцца на справе, у сапраўднасці якім-н., кім-, чым-н. [Страмілін:] Там будзе відаць, чыё асвятленне акажацца больш правільным. Крапіва. Пятро аказаўся чалавекам гаспадарлівым. Пальчэўскі.
// безас. Стаць вядомым, відавочна выявіцца. У .. [Савося і Аксені], аказалася, было даўнішняе, старое каханне. Гамолка.
3. Знайсціся, быць у наяўнасці. Чыстай паперы за вокладкамі не аказалася. Лобан.
4. Падаць голас, вестку; азвацца, загаварыць. Старая, відаць, разы са два збіралася загаварыць з палякам, глядзела нават на яго, нямогла трасучы падбароддзем, ды так дагэтуль і не сабралася аказацца. Брыль. [Астаповіч:]— Можа.. [Вялічка] там жыве сабе шчасліва. І табе, адзінокаму бацьку, калі-небудзь акажацца. Чорны.
// Адгукнуцца, прагучаць. Вось аказаўся і гудок цягніка, у якім апынулася Марылька. Якімовіч.
// Выдаць сваю прысутнасць. Мне здавалася, што калі б я не ўстаў сам з-за стала, не аказаўся, дык яна б магла мяне замкнуць на ўсю ноч. Сабаленка.
// Напомніць пра сябе, паявіцца зноў. Пройдуць гады, а старыя звычаі, як тая хранічная хвароба, не-не ды і акажуцца. Асіпенка.
◊ Аказацца за бортам — тое, што і апынуцца за бортам (гл. апынуцца).
@аказаць, акажу, акажаш, акажа; зак., што. Зрабіць, здзейсніць. Аказаць дапамогу. Аказаць давер'е. Аказаць паслугу. Аказаць уплыў. Аказаць супраціўленне.
@аказвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да аказацца.
2.у знач. пабочн.аказваецца. Як выяўляецца, высвятляецца. Аказваецца, вечарам, калі мы палеглі спаць, з захаду насунуліся хмары і закрылі ўсё неба. Рунец. — Вось бачыш. — усміхнуўся бацька, — аказваецца, мы ўжо зразумелі адзін аднаго. Бажко.
3.Зал. да аказваць.
@аказваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аказаць.
@аказія, -і, ж. 1. Зручны выпадак для паездкі або перасылкі чаго-н. спадарожным транспартам.
// Зручны, спрыяльны выпадак.
2. Нечаканае здарэнне, непрадбачаны выпадак. — Ого, вы сёння багата жывяце! — усклікнуў Сяргей. — Што ў вас за аказія такая, што трэба віном паліваць? Машара.
@акаймаванне, -я, н. Тое, што і акаймоўка.
@акаймаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акаймаваць.
@акаймаваць, -мую, -муеш, -муе; зак., што. Абшыць, абкружыць чым-н. у выглядзе каймы.
// Стаць каймою, абкружыць сабою што-н. Дашчаная агароджа акаймавала нядаўна пусты яшчэ, у грудах руін квартал, і з-за яе відаць ужо цагляная кладка сцен. Хадкевіч.
@акаймоўвацца, -аецца; незак. Зал. да акаймоўваць.
@акаймоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акаймаваць.
@акаймоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Палоска, якая акружае край чаго-н. Пыл густым пластам укрываў.. твар [Собаля], чорнай акаймоўкай засох у кутках пухлявых пругкіх вуснаў. Паслядовіч.
@акалаціць, -лачу, -лоціш, -лоціць; зак., што. Абабіць калоцячы; абтрэсці. У садзе даспявалі грушы і познія яблыкі, і дзед баяўся, каб хто не залез і не акалаціў іх. Рунец.
// Уручную збольшага абмалаціць, абабіць (пра снапы жыта). Увосень за школаю ды за іншымі справамі.. [Рыгор] толькі жыта на насенне акалаціў ды змалоў крыху, і цяпер яго турбавала думка пра малацьбу. Крапіва.
@акалелы, -ая, -ае.
1. Змерзлы, моцна азяблы. Акалелыя пальцы. □ Акалелыя да касцей,.. [дзеці] позна вярталіся дамоў, і маці сваімі рукамі, сваім целам сагравала іх, здранцвелых і стомленых, і плакала... Чарнышэвіч.
2. Мёртвы, здохлы (часцей пра жывёлу).
@акалець, -ею, -аеш, -ее; зак. 1. Змерзнуць, моцна азябнуць. — Ты ж акалеў, вунь пальцы якія, — смеючыся казала.. [леснічыха] Сяргею. Шамякін.
2. Памерці (часцей пра жывёлу). — А я думала, ці не акалеў часам! — пакпіла Ганна. — Стаіць, як слуп пры шляху! Мележ.
@акалечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акалечыць.
@акалечаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Стаць калекай. Акалечаў.. [Асядовіч] таму, што не хацеў жыць сумленна і справядліва, а падаўся на злачынную, зладзейскую сцежку. Чорны.
@акалечыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго- што. Пашкодзіць які-н. орган, зрабіўшы траўму; зрабіць калекам. [2-гі падарожны:] О дзякуй, дзякуй, чалавеча! Я рад спачыну; балазе, К таму сказаць, і акалечыў Свой большы палец на назе. Купала. [Томчак:] — Не бачыце, ці што? Акалечыў чалавека, звяруга, ды збег. Бажко.
@акаліна, -ы, ж. Вокісел, які ўтвараецца на паверхні распаленага металу пры яго апрацоўцы. Жалезная акаліна. Пах акаліны. □ З кожнай хвілінай.. [жалеза] набывала новыя колеры, адценні: з распалена-белага ператварылася ў малінавае, пасля ў чырвонае, а яшчэ праз хвіліну пацямнела, пакрылася сіняй акалінай. Гамолка.
@акалічнасны, -ая, -ае. Які выкопвае ролю акалічнасці (у 3 знач.). Акалічнасны даданы сказ.
@акалічнасць, -і, ж. 1. Падзея, факт, якія суправаджаюць што-н., могуць уплываць на што-н.; той або іншы бок справы, падзеі. [Мірон і Віктар] узялі на ўвагу і тую акалічнасць, што дажджы ў нас ідуць з захаду. Маўр. З размоў з Віталевым.. [Анатоль] вынес адну немалаважную акалічнасць: будаваць камунізм без свядомых адносін да працы нельга. Асіпенка.
2.пераважна мн. (акалічнасці, -сцей). Умовы, якія вызначаюць становішча каго-, чаго- небудзь; абставіны. У момант вялікіх душэўных зрухаў або напружанай змены падзей ці жыццёвых акалічнасцей людзі і старыя робяцца, як дзеці. Чорны.
3. Даданы член сказа, які ўказвае на час, месца, спосаб дзеяння і пад. Акалічнасць прычыны. Акалічнасць часу. Акалічнасць месца. Акалічнасць спосабу дзеяння.
@акалічны, -ая, -ае. Уст. паэт. Тое, што і навакольны. Акалічны народ гуслі знаў гусляра: Песня-дума за сэрца хапала. Купала. Святочны трэба было выбраць дзень, Каб на аблаву з акалічных сёл Магло сыйсціся як найбольш людзей. Танк.
@акалодак, -дка, м. 1. Падраздзяленне пуцявой дыстанцыі. Засталося атрымаць сталую пасаду дзе-небудзь на лініі, замкнуцца ў вузкія рамкі свайго акалодка. Шынклер.
2. Падраздзяленне паліцэйскага гарадскога ўчастка ў дарэвалюцыйнай Расіі.
3.Уст. Лячэбны пункт пры воінскай часці. [Старшыня:] — Заўтра я павяду ўсіх.. у акалодак рабіць уколы. Каваль.
@акалодачны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да акалодка (у 2 знач.). Акалодачнае памяшканне. 2.у знач. наз.акалодачны, -ага, м. Тое, што і акалодачны наглядчык. Патаргаваўшыся яшчэ трохі, акалодачны паказаў рукою на паліцыю і сказаў: “Калі ты будзеш стаяць на сваім, дык завяду ў акалодак!” Колас.
○ Акалодачны наглядчыкгл. наглядчык.
@акалот, -у, М -лоце, м. Жытнія снапы пасля няпоўнага папярэдняга ручнога абмалоту. Да самага поўдня Тарэнта прабыў у гумне. Дамалочваў акалот. Галавач. Хто малаціў снапы пранікам, хто абіваў аб калоду. Увачавідкі расла гара акалоту і буйнага, як пацеркі, зерня. Асіпенка.
@акалочаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акалаціць.
@акалочвацца, -аецца; незак. Зал. да акалочваць.
@акалочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акалаціць.
@акальцаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акальцаваць.
@акальцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; зак. 1.што. Зрабіць кругавую абмазку ствала дрэва для захавання ад шкоднікаў.
// Зрабіць кругавы зрэз кары са ствала дрэва.
2.каго. Надзець пазначанае кольца на лапку птушкі, на хвост рыбы для вывучэння шляхоў іх руху і пад. Акальцаваць птушку.
@акальцоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акальцаваць.
@акаляць, -яе; незак., каго-што. Знаходзіцца, размяшчацца вакол каго-, чаго-н.; акружаць. Апісанне вясковай галечы, якая акаляе героя, не з'яўляецца самамэтай. У.Калеснік.
@акаляючы, -ая, -ае. Тое, што і навакольны.
@акамадацыйны, -ая, -ае. Спец. Які мае дачыненне да акамадацыі.
@акамадацыя, -і, ж. Спец. Прыстасаванне да чаго-н. Акамадацыя органаў мовы. Акамадацыя гукаў (у мове). ○ Акамадацыя вока — здольнасць вока прыстасоўвацца да разгляду прадметаў на розных адлегласцях.
[Лац. accomodatio.]
@акамадзіравацца, -руецца; зак. і незак. Спец. 1. Прыстасавацца (прыстасоўвацца).
2.толькі незак. Зал. да акамадзіраваць.
@акамадзіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Спец. Прыстасаваць (прыстасоўваць).
@акампанаваць, -ную, -нуеш, -нуе; незак. Тое, што і акампаніраваць.
@акампанемент, -у, М -нце, м. Музычнае суправаджэнне спеваў, дэкламацыі або ігры на інструменце.
// перан. З'явы, падзеі, якія суправаджаюць што-н., ствараюць гукавы фон чаму-н. Паліцыянты .. балявалі, спявалі і танцавалі пад акампанемент жудасных стогнаў ахвяры. Бядуля.
[Фр. accompagnement.]
@акампаніраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акампаніраваць.
@акампаніраваць, -рую, -руеш, -руе; незак. Суправаджаць спевы, дэкламацыю або ігру музычнага інструмента акампанементам. Акампаніраваць хору на баяне.
@акампаніятар, -а, м. Той. хто акампаніруе.
@акампаніятарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да акампаніятар.
@акамянеласць, -і, ж. 1. Уласцівасць акамянелага.
2.звычайна мн. (акамянеласці, -ей). Акамянелыя рэшткі жывёл або раслін.
@акамянелы, -ая, -ае.
1. Які стаў цвёрдым як камень, ператварыўся ў камень. Акамянелы раствор. □ І лісцейка як адціснулася тысячы год назад, так і захавала свой малюнак у акамянелым дрэве. Лынькоў.
// перан. Які стаў цвёрды, сухі ад працяглага ляжання. І стаялі счарнелыя печы З пераваранай бульбай, З выкіпеўшай капустай, З акамянелым хлебам. Блатун. Зямля стала зусім акамянелай. Каваль.
2.перан. Які стаў нерухомым, замёр; застылы, аслупянелы. Ваня стаяў акамянелы. Няўжо праўда? Новікаў.
3.перан. Які страціў здольнасць выяўляць якія-н. пачуцці; абыякавы да ўсяго. На пярэдняй парце, сціснуўшы галаву далонямі, сядзела з акамянелым тварам Рая. Шамякін. Пеця стаяў з акамянелым сэрцам, абхапіўшы рукамі худыя плечы маці, і таксама плакаў. Сіняўскі.
@акамяненне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. акамянець.
@акамянець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Стаць цвёрдым як камень; ператварыцца ў камень. На тым узгорку, за дарогаю Руды пясок акамянеў. Камейша.
// Стаць цвёрдым, сухім ад працяглага ляжання.
2.перан. Стаць нерухомым, замерці; застыць, аслупянець. Стафанковіч спачатку пацягнуў к сабе футра, пасля адхапіў ад яго рукі, як ад агню, і акамянеў у маўклівай позе. Чорны.
3.перан. Страціць здольнасць выяўляць якія-н. пачуцці (ад вялікага гора, хвалявання), стаць абыякавым да ўсяго. [Луізе] хацелася плакаць, крычаць, кудысьці бегчы, але сэрца акамянела ад крыўды, ногі не слухаліся. Шашкоў.
@аканапаціць, -пачу, -паціш, -паціць; зак., што. Пазабіваць, пазатыкаць пазы, шчыліны пакуллем, мохам і пад. Аканапаціць хату, вокны.
@аканапачаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аканапаціць.
@аканапачвацца, -аецца; незак. Зал. да аканапачваць.
@аканапачваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аканапаціць.
@аканіт, -у, М -ніце, м. Травяністая расліна сямейства казяльцовых з жоўтымі, сінімі, фіялетавымі кветкамі; боцікі.
@аканіцы, -ніц; адз.аканіца, -ы, ж. Дашчаныя або жалезныя створкі, якімі закрываюцца знадворку вокны. Акно зачынена аканіцамі, святла ў ім не відаць. Хадкевіч. У сцяну ля акна дробна, часта стукае аканіца і паціху тоненька пішчыць. Галавач.
@аканне, -я, н. Вымаўленне ў ненаціскных складах замест гукаў “о”, “э” гука “а”, якое ўласціва беларускай і рускай літаратурным мовам. Аканне дысімілятыўнае. Аканне недысімілятыўнае.
@аканом, -а, м. Гіст. Службовец у панскім маёнтку, які кіраваў гаспадаркай. Вінцук ужо сам быў з вусамі і кіраваў маёнткам, праз аканомаў, зразумела. Гурскі. [Сцёпка:] — Як загарэўся панскі свінушнік, дык аканом загадаў і на жарабцы ваду вазіць. Якімовіч.
@аканомка, -і, ж. Тое, што і ахмістрыня.
@аканомскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аканома.
@акант, -а і -у, М -нце, м. 1. -у. Паўднёвая травяністая расліна з вялікім лісцем, размешчаным разеткай.
2. -а. Спец. Скульптурнае ўпрыгожанне капітэлі, карніза і пад. у выглядзе лісцяў гэтай расліны.
[Грэч. akanthos.]
@акантаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акантаваць.
@акантаваць, -тую, -туеш, -туе; зак., што. 1. Аздобіць, абшыць кантам1 (у 2 знач.). Акантаваць манжэты. Акантаваць фатаграфію. 2.Спец. Апрацаваць (камень, брус і пад.) так, каб атрымаўся кант1 (у 1 знач.).
@акантовачны, -ая, -ае. Прызначаны для акантоўкі. Гранітныя акантовачныя брусы. Акантовачны шнур.
@акантоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акантоўваць — акантаваць.
@акантоўвацца, -аецца; незак. Зал. да акантоўваць.
@акантоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акантаваць.
@акантоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Тое, чым акантоўваюць; кант1 (у 2 знач.). Акуляры ў сіняй акантоўцы. □ Вузкая стужка шашы нібы зусім сціснулася ў белай акантоўцы прыдарожных слупоў. Асіпенка.
@акапаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акапаць.
@акапацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Выкапаць акопы, траншэі, земляныя шчыліны, зрабіць насыпы для абароны ад варожага агню. Салдаты акапаліся, заслалі акопы травой і ўклаліся спаць. Хомчанка. Вара.. зноў выскоквае са шчыліны і паўзе туды, дзе акапаўся Глінскі. Кулакоўскі.
// перан. Знайсці сабе надзейны прытулак; надоўга асесці. А на хутары, паціху, Акапаўся зноў Кузьма. Агародніцтвам заняўся, Засадзіў вялізны сад. Броўка.
@акапаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Тое, што і абкапаць.
@акапцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; зак., што. Адзначыць капцамі межы якой-н. плошчы зямлі. Дзяды вяроўкай мералі папары, Акапцавалі сто валок зямлі. Грахоўскі.
@акардэаніст, -а, М -сце. м. Музыкант, які іграе на акардэоне.
@акардэаністка, -і, М -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да акардэаніст.
@акардэон, -а, м. Храматычны гармонік з клавіятурай фартэпіяннага тыпу для правай рукі.
[Фр. accordéon.]
@акаркавенне, -я, н. Спец. Змяненне абалонак раслінных клетак, у выніку якога яны становяцца непранікальнымі для вады, паветра.
@акарыкатураны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акарыкатурыць.
@акарыкатурванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акарыкатурваць — акарыкатурыць.
@акарыкатурваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акарыкатурыць.
@акарыкатурыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., каго-што. Абсмяяць, раскрытыкаваць, паказаць каго-, што-н. у карыкатурным, смешным выглядзе. Акарыкатурыць вобраз.
@акарына, -ы, ж. Італьянскі духавы народны музычны інструмент з гліны або фарфору, па гуку падобны на флейту.
@акарыць, акару, акорыш, акорыць; зак., што. Зняць кару, ачысціць ад кары. Гаспадар не меў сілы ці часу.. акарыць [бярвенне], і яно пайшло на глум пад дажджамі. Чорны.
@акасцянеласць, -і, ж. Уласцівасць і стан акасцянелага.
@акасцянелы, -ая, -ае.
1. Які стаў цвёрдым як косць, ператварыўся ў косць.
2. Адубелы, застылы (пра труп). Аднаго ранку Збігнеў знайшоў сябра ў гушчары нежывога.. Там Дамарацкі і прыкрыў яго, акасцянелага, галлём. Карпюк.
// Які страціў гнуткасць, адчувальнасць.
3.перан. Які застыў у пэўных формах, перастаў развівацца.
@акасцяненне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. акасцянець.
@акасцянець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Стаць цвёрдым, як косць; ператварыцца ў косць.
2. Акалець, адубець, застыць (пра труп).
// Страціць ад холаду гнуткасць, адчувальнасць; змерзнуць.
3.перан. Застыць у якіх-н. формах, перастаць развівацца.
@акаталічаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал, пр. ад акаталічыць.
@акаталічванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акаталічваць — акаталічыць.
@акаталічвацца, -аецца; незак. Зал. да акаталічваць.
@акаталічваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акаталічыць.
@акаталічыцца, -чыцца; зак. Стаць прыхільнікам каталіцкай веры, прыняць каталіцкую веру.
@акаталічыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго. Схіліць у каталіцкую веру.
@акафіст, -а, М -сце, м. У хрысціянскай набажэнскай літаратуры — асобны від малітоўна-хвалебных песень у гонар Хрыста, багародзіцы і святых. Чытаць акафіст. □ Айцец Варлам хвіліны чхнуць не мае, — Малебны, служыць дзень у дзень, Заказы на акафісты прымае. Корбан.
[Грэч. akathistos — літаральна такі, у час якога не сядзяць.]
@акаціцца, акоціцца; зак. Нарадзіць кацянят, ягнят, казлянят, зайчанят і пад.
@акацыевы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акацыі.
@акацыя, -і, ж. Дрэва або куст сямейства мімозавых. Белая акацыя. Жоўтая акацыя. [Ад грэч. akē — калючка.]
@акаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Вымаўляць у ненаціскных складах замест гукаў “о”, “э” гук “а”.
@акачанелы, -ая, -ае. Які астыў, змёрз на холадзе; адубелы. Рыбакі часамі прыплывалі сюды на вастраносых чаўнах і, расклаўшы агонь, адагравалі над ім акачанелыя ад вады рукі. Шахавец.
@акачанець, -ею, -ееш, -ее; зак. Астыць, змерзнуць; адубець. У галаве.. [дзеда Талаша] з'явілася новая думка: садраць з воўка скуру, покі ён не акачанеў — гэта будзе дзедаў трафей. Колас.
@акаючы, -ая, -ае. Якому ўласціва аканне. Акаючыя гаворкі. Акаючае вымаўленне.
@акаянны, -ая, -ае.
1. Пракляты, адхілены царквою, грахаводны, паганы.
// Бесчалавечны, жорсткі, ганебны. Акаянная душа. Акаянны чалавек. // Ужываецца як лаянкавае слова. Ірад акаянны. 2.у знач. наз.акаянны, -ага, м. Жорсткі, ганебны чалавек.
@акваланг, -а, м. Апарат для дыхання пад вадою.
[Ад лац. agua — вада і англ. lung — лёгкае.]
@аквалангіст, -а, М -сце, м. Плывец, які карыстаецца аквалангам. Заўважыўшы аквалангіста, .. [зелянушкі] асядаюць на дно ў такой позе, нібы на іх хвастах з'явіліся грузілы. Матрунёнак.
@аквалангістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да аквалангіст.
@аквамарын, -у, м. Каштоўны камень сінявата-зялёнай або блакітнай афарбоўкі, разнавіднасць берылу.
[Ад лац. agua marina — марская вада.]
@аквамарынавы, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да аквамарыну. Аквамарынавае шкло. // Зроблены з аквамарыну. Аквамарынавы пярсцёнак. 2. Колеру аквамарыну. Аквамарынавы фон.
@акванаўт, -а, М -ўце, м. Даследчык мора, які праводзіць назіранні пад вадой.
@акванаўтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да акванаўт.
@акварыум, -а, м. 1. Штучны вадаём або шкляная пасудзіна для ўтрымання і гадоўлі рыб, водных жывёл і раслін. Марскі акварыум. 2. Збудаванне, спецыяльная ўстанова для вывучэння і дэманстрацыі водных жывёл і раслін.
[Лац. aguarium.]
@акварыумны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акварыума. Акварыумныя рыбы.
@акварэліст, -а, М -сце, м. Мастак, які піша акварэллю.
@акварэль, -і, ж. 1. Фарбы, якія разбаўляюцца вадой, а таксама жывапіс гэтымі фарбамі. Выконваць малюнкі акварэллю. Накіды акварэллю. 2. Карціна ці малюнак, напісаныя такімі фарбамі. Выстаўка акварэлей.
@акварэльны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акварэлі. Акварэльны жывапіс. Акварэльны партрэт. Акварэльныя фарбы.
@акваторыя, -і, ж. Участак воднай паверхні. Акваторыя порта. [Ад лац. agua — вада.]
@акведук, -а, м. Збудаванне ў выглядзе моста, якое служыць для пераводу і падтрымкі водаправодных труб, арашальных і гідраэнергетычных каналаў цераз равы, цясніны, даліны рэк, чыгункі і дарогі. Рымскія акведукі. [Ад лац. aguaeductus — водаправод.]
@аквеціцца, аквеціцца; зак. Паэт. Убрацца, набыць прыемны выгляд, стаць прыгажэйшым; расквеціцца, расцвісці.
@аквеціць, аквечу, аквеціш, аквеціць; зак., што. Паэт. Надаць каму-, чаму-н. прыгожы, прыемны выгляд пры дапамозе каго-, чаго-н. Не рассыплецца краса — Яна дажджом .пялёсткаў белых Аквеціць новы зорны сад. Глебка.
@аквечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аквеціць.
@аквечвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да аквеціцца.
2.Зал. да аквечваць.
@аквечваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аквеціць.
@акенца, -а, н. Памянш. да акно; малое акно.
@акідаць, -аю, -аеш, -ае і акідваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акінуць.
@акінутасць, -і, ж. Уласцівасць акінутага.
@акінуты, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад акінуць.
2.у знач. прым. Пакінуты без увагі, клопату, догляду. Збуцвелы асунуўся вугал Стагодняй акінутай хаты. І свет мой абведзены кругам Акенцаў падслепаватых. Вітка. Жарнавік ідзе праз вялікі Вайткевічаў сад — недагледжаны, абветраны, акінуты сад. Пестрак.
@акінуць, -ну, -неш, -не; зак., каго-што. Перастаць займацца кім-, чым-н., пакінуць каго-, што-н. без увагі, догляду; закінуць, кінуць. [Яначка:] Скрыўдзіў нас бог: здароўе ў мяне адабраў, ёй вочы засланіў. І людзі нас акінулі. Крапіва.
◊ Акінуць вокам (вачыма) — агледзець каго-, што-н., глянуць на каго-, што-н. Як вокам акінуць, не акінуць вокам — пра мноства каго-, чаго-н., пра вялікую прастору і пад.
@акісленне, -я, н. Рэакцыя, пры якой адбываецца злучэнне якога-н. рэчыва з кіслародам. Акісленне металаў. Акісленне арганічных рэчываў. Рэакцыя акіслення.
@акіслены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акісліць.
@акісліцца, -ліцца; зак. Спец. Падпасці пад акісленне; злучыцца з кіслародам.
@акісліць, -ліць; зак., што. Спец. Выклікаць акісленне.
@акісляльнік, -у, м. Спец. Рэчыва, здольнае выклікаць акісленне.
@акісляльны, -ая, -ае. Спец. Здольны выклікаць акісленне. Акісляльныя працэсы. Акісляльнае дзеянне. Акісляльныя ўласцівасці.
@акісляцца, -яецца; незак. 1.Незак. да акісліцца.
2.Зал. да акісляць.
@акісляць, -яе. Незак. да акісліць.
@акіян, -а, м. 1. Водная прастора паміж мацерыкамі. Паўночны Ледавіты акіян. 2.перан. Што-н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго-н. Даставайце з вышак сані — Гайда сцежкі праціраць І па белым акіяне Удоўж і ўпоперак гуляць. Колас. Права маю я тым ганарыцца, Што любімая, праца мая — Спраў вялікіх малая драбніца — Уліваецца чыстай крыніцай У работы людской акіян. Непачаловіч.
○ Паветраны акіян — атмасфера.
[Грэч. okeanos.]
@акіянаграфічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акіянаграфіі. Акіянаграфічнае вывучэнне антарктычных водаў.
@акіянаграфія, -і, ж. Раздзел акіяналогіі, які вывучае форму, памеры і глыбіню акіянаў і мораў, характар іх берагоў, будову дна, рух вады і яе хімічныя ўласцівасці.
@акіяналагічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акіяналогіі.
@акіяналогія, -і, ж. Комплекс навук аб фізічных, хімічных, геалагічных і іншых працэсах і з'явах, якія адбываюцца ў Сусветным акіяне. Інстытут акіяналогіі Акадэміі навук СССР.
@акіянаўт, -а, М -ўце, м. Даследчык акіяна, які праводзіць назіранні пад вадой.
@акіянічны, -ая, -ае. Спец. Які мае дачыненне да ўнутранага жыцця акіяна (у 1 знач.). Акіянічныя воды. Акіянічныя цячэнні. Акіянічны клімат. Акіянічныя адклады. // Які жыве ў акіяне. Акіянічная фауна.
@акіянограф, -а, м. Спецыяліст у галіне акіянаграфіі.
@акіянолаг, -а, ж. Спецыяліст у галіне акіяналогіі.
@акіянскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да знешняга жыцця акіяна; такі, які павінен быць на акіяне. Акіянскі вал. Акіянскі флот. Акіянскае падарожжа.
@аклад, -а, М -дзе, м. 1. Размер заработнай платы, устаноўлены ў адпаведнасці з пасадай работніка.
2. Тое, што і абклад (у 2 знач.).
@акладзісты, -ая, -ае. Шырокі і густы (пра бараду). З барадой акладзістай Пуху лебядзінага Дзед-Мароз прыладзіўся Пад яе [ёлкі] галінамі. Васілёк.
@акладка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Уст. Тое, што і вокладка. І кнігі з скрынкі выкідае [Алесь], І пад сталом іх растрасае, А ненавісныя “начаткі” Парваў па самыя акладкі. Колас.
@акладны, -ая, -ое. У выразах: акладны лістгл. ліст2; акладныя даходыгл. даход; акладное страхаваннегл. страхаванне.
@акладня, -і, ж. Тое, што і паліца (у 2 знач.).
@аклеены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аклеіць.
@аклеіць, аклею, аклеіш, аклеіць; зак., што. Тое, што і абклеіць.
@аклейванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аклейваць — аклеіць.
@аклейвацца, -аецца; незак. Зал. да аклейваць.
@аклейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аклеіць.
@аклейка, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аклейваць — аклеіць.
@аклейшчык, -а, м. Тое. што і абклейшчык.
@аклейшчыца, -ы, ж. Жан. да аклейшчык.
@аклікацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да аклікнуцца.
2.Зал. да аклікаць.
@аклікаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аклікнуць.
@аклікваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аклікнуць.
@аклікнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Адазвацца, падаць голас. Смуглявы малады чалавек толькі ўсміхнуўся і аклікнуўся адным словам: — Здорава! Колас.
@аклікнуць, -ну, -неш, -не; зак., каго. Назваць па імені, крыкнуць што-н. каму-н., каб звярнуць увагу, спыніць. Выйшла [дзяўчына] на ганак светлай, чароўнай Зарой світання. Можа, аклікнуць шчасце сваё мне, Сваё каханне? Танк. Недалёка ад лесу адзін з падарожнікаў, што ішоў ззаду і паглядаў на сонца, раптам аклікнуў таварыша. Якімовіч.
@акліматызаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акліматызаваць.
@акліматызавацца, -зуюся, -зуешся, -зуецца; зак. Прыстасавацца да іншага клімату. — Шчыра кажучы, — загаварыў стары пасля моцнай зацяжкі, — на Сахаліне так акліматызаваўся, што, здаецца, лепшага месца і няма. Сіняўскі. Некалькі год назад з лесагадавальніка “Мяшчэрская”, што на Арлоўшчыне, была завезена і белая акацыя; яна тут добра акліматызавалася. “Звязда”.
// перан. Прывыкнуць да новых абставін, асяроддзя (пра чалавека). Разам з імі завіхаецца надталеркай незнаёмы, і адчувае сябе нібы сярод сваіх. Акліматызаваўся! Карпюк.
@акліматызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак., каго-што. Прыстасаваць расліну, жывёліну да новага клімату, да новых жыццёвых умоў.
[Ням. akklimatisieren.]
@акліматызацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акліматызацыі.
@акліматызацыя, -і, ж. Прыстасаванне да новых кліматычных і іншых жыццёвых умоў.
@акліматызоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да акліматызавацца.
2.Зал. да акліматызоўваць.
@акліматызоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акліматызаваць.
@акмеізм, -у, м. Мадэрнісцкая плынь у рускай літаратуры, якая ўзнікла ў 1912—1913 гг. і адстойвала прынцыпы “чыстага мастацтва”, індывідуалізм.
[Ад грэч. akme — вяршыня.]
@акмеіст, -а, М -сце, м. Паслядоўнік акмеізму.
@акмеістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж.. Жан. да акмеіст.
@акмеісцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да акмеізму.
@акно, -а; мн.вокны, акон, вокнам; н. 1. Праём у сцяне будыніны для святла і паветра. Дом на пяць акон. // Зашклёная рама. Уставіць акно. Разбіць акно. // Падаконнік.. Палажыць на акно. Сядзець на акне. // Растуліна ў якім-н. апараце, машыне. Скідальнае акно ў жняярцы. // перан. Выхад, доступ да чаго-н. Рэвалюцыя адкрыла нашым людзям акно ў шырокі свет. “Полымя”.
2. Рэшткі вадаёма ў балоце, дрыгве; апарына. Дзе-нідзе свінцовымі вокнамі зманліва блішчалі праёмы вады. Ракітны.
3.Разм. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў педагога.
○ Венецыянскае акно — вялікае акно, якое складаецца з трох частак (звычайнага акна і двух паўакон па баках). Глухое акно — акно, зробленае для формы, а не для карыстання. Італьянскае акно — акно з трох ці чатырох створак.
◊ Чортава акно — глыбокая ўпадзіна з вадою сярод балота.
@аковы, акоў; адз. няма. 1. Тое, што і кайданы.
2.перан. Тое, што скоўвае, абмяжоўвае каго-, што-н., перашкаджае каму-, чаму-н. Каланіяльныя аковы. Рэлігійныя аковы. □ Помніш ты, як у дзень вераснёвы Векавыя апалі аковы. Танк.
@аколіца, -ы, ж. 1. Тое, што і ваколіца (у 2 знач.). А стаў Андрэйка першым старшынёй Найпершага ў аколіцы калгаса. З.Астапенка. Аколіцу абляцела вестка, што заўтра ля каменя будзе вялікі фэст. Пестрак. Чуў ты гома мінскіх аколіц заводскіх? Таўбін.
2.Уст. Плот з варотамі ў канцы вёскі. Доўга стаіць, прыслухоўваецца [Яўтух] да шорахаў у садку, да рокату трактара ў полі, да вясёлых песень дзяўчат за аколіцай. Бялевіч. Гэй, пайду ж я па вуліцы У тое поле за аколіцу. Багдановіч. За аколіцай ходзяць дзяўчаты і гукаюць красуню-вясну. Кляшторны.
@аколічны, -ая, -ае. Навакольны, сумежны, суседні. [Пан:]— Заўтра ждай ведаць мужыкам аколічных вёсак, хай прыходзяць да мяне. Чарот. Як жонка члена сельскага Савета.. [Сідарыха] ведае ўсе аколічныя навіны і не вытрымае, каб не вылажыць іх усе да адной перад Арынай. Чарнышэвіч.
@аколыш, -а, м. Тое. што і аколышак.
@аколышак, -шка, м. Абадок у некаторых мужчынскіх галаўных уборах, да якога прымацоўваецца верх. Шапкі насілі.. [настаўнікі] чорныя і белыя летнія — з шырокімі круглымі вярхамі, з машастовымі аколышкамі. Колас.
@акольнічы, -ага, м. Гіст. Адно з вышэйшых баярскіх званняў у Старажытнай Русі, а таксама асоба ў гэтым званні.
@аконам, -а, м. Тое, што і аканом.
@аконне, -я, н., зб. Вокны. Пад аконнем не раз Я з мяшэчкам хадзіў. Колас.
/ у перан. ужыв. Я ў той вечар ціхі-сонны Адчыню душы аконне. Хведаровіч.
@аконны, -ая, -ае. Які мае адносіны да акна. Аконнае шкло. Аконная рама. Аконны праём.
@аконшчык, -а, м. Разм. Сталяр, які робіць аконныя рамы.
@акоп, -а, м. Земляное ўмацаванне ў выглядзе выкапанага рова з насыпам (валам), якое прыкрывае ад куль і асколкаў; траншэя. Толькі сягоння спраў кожнаму шмат: Коласу — вырасціць жменю зярнят, Сонцу — стаптаныя травы падняць, Ветру — акопы пяском зараўняць. Танк. Баязліўца куля і ў акопе страчае, смелага і на акопе мінае. Прыказка.
@акопванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акопваць — акапаць і акопвацца — акапацца.
@акопвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да акапацца. Пехацінцы хутка займалі пры рацэ рубяжы, акопваліся. Мележ.
2.Зал. да акопваць.
@акопваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акапаць.
@акопнік, -а, м. Разм. Той, хто знаходзіцца ў акопах; салдат, франтавік. Гранатны бой-агонь Акопнікі ўзнялі. Пушча. Але пачуў я нешта новае ад салдат-акопнікаў. Якімовіч.
@акопны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акопа. Акопныя работы. ○ Акопная вайнагл. вайна.
@акораны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад акарыць.
2.у знач. прым. Ачышчаны ад кары. І вочы яго і нос, непамерна доўгі і чырвоны, пабіты на дзірачкі, як акораная чачоткавая бяроза, і ўся постаць дзеда Піліпа ператвараецца ў знак запытання. Колас. Сярод акораных васкова-жоўтых елак былі раскіданы буданы. Карпаў.
@акорванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акорваць—акарыць.
@акорвацца, -аецца; незак. Зал. да акорваць.
@акорваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акарыць.
@акорд, -а, М -дзе. м. Гарманічнае спалучэнне некалькіх музычных гукаў. [Зынга] ціхенька бярэ на гармоні некалькі нясмелых акордаў. Чорны. Калі б тая радасць і тое шчасце.. маглі б спяваць і звінець сваімі акордамі, то наша вуха чула б найцікавейшую на свеце музыку. Колас.
// Гул; гукі. Акорд машын. Акорды лета. ○ Акорд струн — набор струн для смычковага або шчыпковага інструмента.
◊ Заключны (апошні, развітальны) акорд — дзеянне, з'ява, падзея і пад., якімі што-н. завяршаецца, заканчваецца.
[Іт. accordo.]
@акордавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акорда. Акордавая музыка.
@акордны, -ая, -ае. Які выконваецца, робіцца паводле дагавору; здзельны. Акордная заработная плата. Акордная работа.
@акор'е, -я, н., зб. Разм. Кавалкі кары.
@акорына, -ы, ж. Разм. Кавалак кары.
@акосак, -ска, м. Старая, з вузкім, зрэзаным палатном каса. На двары, чутно, Васілька клепле касу. Яму Маня знайшла недзе акосак, каб хапіла сілы пацягнуць яго на Васількавы дванаццаць гадоў. Паўлаў.
@акот, -у, М акоце, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акаціцца.
@акоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акоўваць — акаваць.
@акоўвацца, -аецца; незак. Зал. да акоўваць.
@акоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акаваць.
@акоўка, -і, ДМ -ўцы. ж. Тое. чым акаваны які-н. прадмет. Жалезная акоўка прыклада звонка ляснула, і адразу на боты пырснула кроў. Асіпенка.
@акр, акра, м. Мера зямельнай плошчы ў Англіі і Паўночнай Амерыцы, роўная 4047 м2.
[Англ. acre.]
@акрабат, -а, М -баце, м. Умелы гімнаст; выканаўца складаных гімнастычных нумароў у цырку. Акрабат-комік. [Ад грэч. akrobateo — які падымаецца ўверх.]
@акрабатка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да акрабат.
@акрабатызм, -у, м. Спрыт, дасканаласць у выкананні гімнастычных практыкаванняў.
@акрабатыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Від гімнастыкі і цыркавога ўмельства.
@акрабатычны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да акрабатыкі. Акрабатычная гімнастыка. Акрабатычны нумар. 2. Спрытны, уласцівы акрабату.
@акравак, -раўка, м. 1. Абрэзак, кавалак, шматок чаго-н. (скуры, тканіны і пад.). Вулічнае акно.. было заткнута кажушным акраўкам. Вітка. [Мікодым:] — Пашукай у куфры, можа, які акравак чырвонага ёсць! Сабаленка.
2. Наогул частка чаго-н. Сцямнела неяк, адразу, толькі там, дзе на сконе дня было паказалася сонца, дрыжаў акравак барвовага неба, як ад далёкага пажару. Пташнікаў.
@акраверш, -а, м. Верш, у якім пачатковыя літары радкоў складаюць якое-н. імя, слова або фразу.
@акраек, -райка, м. 1. Край чаго-н. У небе з-за гор выплыў ускудлачаны акраек хмары— хутка насоўваўся дождж. Быкаў.
2. Тое, што і акравак.
@акраец, -райца, м. Кавалак хлеба, пірага, булкі, адрэзаны ад непачатага краю. Акраец хлеба. Адрэзаць (адкроіць) акраец. □ На адным канцы століка ляжаў загорнуты ў даматканы абрус акраец хлеба. Колас.
// Кавалак хлеба. Хоць ёсць у запасе ў нас леташні хлеб, Ды з новага ўраджаю Спяклі мы, і вось на вячэрнім стале Ляжыць перад намі акраец. Танк.
// Паэт. Што-н. падобнае на акраец хлеба. Акраец пачырванелага сонца ўжо ледзь віднеўся з-за эглайнаўскай вежы. Броўка.
◊ Свой акраец хлеба — хлеб, кавалак хлеба; хлеб як сродак існавання. Мець свой акраец хлеба.
@акрай, прыназ. з Р. Разм. Ускрай чаго-н. Акрай таго лесу, які ўсё жыццё сваё вартаваў яго бацька, арандаваў.. [Лявон Бушмар] ад князя добрую дзялянку зямлі. Чорны.
@акрамя, прыназ. з Р. 1. Апрача, за выключэннем каго-, чаго-н., не лічачы каго-, чаго-н. У пакоі нікога не было, акрамя старой. Самуйлёнак. Ёсць пахвалы, якія для разумнага чалавека горш за разгром, бо ён адчувае, што аб яго працы больш нічога нельга сказаць, акрамя агульных слоў — “добра”, “варта ўвагі”, “крок наперад”, “уклад у навуку, літаратуру”. Шамякін.
2. Больш каго-, чаго-н., у дадатак да каго-, чаго-н. Акрамя “зайцавага хлеба” ў бацькавай скрынцы бывае шмат якіх цікавых рэчаў. Лынькоў.
◊ Акрамя таго (у знач. пабочн.) — да таго ж. Акрамя таго, .. [вучням] хацелася адчуваць сябе незалежнымі і сталымі, і яны не заўважылі, як зноў ператварыліся ў свавольных і смяшлівых дзяцей. Шамякін.
@акрамянець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Ажыць, зрабіцца пругкім, крамяным. Мінуў яшчэ дзень, і раптам познім адвячоркам, на захадзе сонца, раслінкі пачалі ажываць: лісточкі акрамянелі і натапырыліся. Якімовіч.
@акрапіцца, акраплюся, акропішся, акропіцца; зак. Пакрыцца кроплямі, пырскамі чаго-н. Акрапіцца расою. □ Праўда, адразу і лоб і твар акрапіліся потам. Гамолка.
@акрапіць, акраплю, акропіш, акропіць; зак., каго-што. Апырскаць, пакрыць кроплямі чаго-н. Акрапіць вадою. Акрапіць расою. □ Відаць, я пад сонцам цыганскім радзіўся, Ці, мо, акрапілі бягучыя воды, Што ўсе адпачынкі.. Ў жыцці размяняў на вандроўкі, паходы. Танк.
// Разм. Выпіўшы віна, адзначыць што-н. Для завяршэння ладнай справы Хадыка выняў штось з-пад лавы, І ставіць ён на стол.. бутэльку. Каб акрапіць сваю зямельку. Колас.
@акрапленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акрапляць — акрапіць.
@акрапляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да акрапіцца.
2.Зал. да акрапляць.
@акрапляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да акрапіць.
@акраса, -ы, ж. 1. Аздоба, якая ўпрыгожвае што-н. звонку, надае прыемны выгляд; упрыгожанне. І рабіне зноў радасна стала, Што жыццё і акрасу прыдбала. Журба. Мне здаецца, што гэта была яшчэ адна.. характэрнасць [К.Чорнага]: слухаць, як з чужога голасу гучыць слова, гэтая найпершая акраса любога твора. Скрыган.
2. Скорам, тлушч, якімі запраўляюць страву; закраса. Калі ў яе [Магрэты] часамі страва Выходзіла няўдала, Тады заўсёды яна справу Акрасай папраўляла. Крапіва.
@акрасіць, акрашу, акрасіш, акрасіць; зак., каго-што. 1. Тое, што і закрасіць.
2. Зрабіць весялейшым, цікавейшым (жыццё, існаванне). Для Алесіка.. [Лабановіч] купіў мультановую кашульку і паясок, бо шкада было закіданага хлапчука і хацелася чым-небудзь акрасіць яго жыццё. Колас.
@акраўкавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да акраўка.
@акрашаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акрасіць.
@акропаль, -я, м. Гіст. Узвышаная ўмацаваная частка горада ў старажытных грэкаў; крэпасць, крэмль. Афінскі акропаль.
@акроплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акрапіць.
@акруга, -і, ДМ -крузе; Р мн. акруг; ж. 1. Адміністрацыйна-палітычнае, гаспадарчае, вайсковае і пад. падраздзяленне дзяржаўнай тэрыторыі. Нацыянальная акруга. Выбарчая акруга. Вучэбная акруга. Адміністрацыйна-эканамічная акруга. Тэрытарыяльная акруга. 2. Тое, што і наваколле (у 1 знач.). Бацька, дзед і прадзед умелі іграць на скрыпцы і былі скамарохамі для ўсяе акругі. Гарэцкі.
@акругласць, -і, ж. Уласцівасць акруглага. Вячэрняя сукенка з цёмнага аксаміту, з вялікім дэкальтэ яшчэ больш падкрэслівала матава-белы, крыху з ружовым адценнем колер скуры, акругласць грудзей, шыі, плячэй. Карпюк.
@акруглелы, -ая, -ае. Які зрабіўся круглым.
@акругленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акругляць — акругліць і стан паводле знач. дзеясл. акругляцца — акругліцца.
@акруглены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад акругліць.
2.у знач. прым. Які мае закругленыя абрысы. Флігель .. упіраецца сваім акругленым фасадам у бок вялізнага парку. Бядуля.
@акруглець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Зрабіцца круглейшым; набыць акруглую форму; акругліцца. Алёшка вымыў пражку ў расе і стаў абчышчаць яе ад іржы. Раптам вочы яго акруглелі, на твары з'явілася ні то здзіўленне, ні то спалох.. Значыць, тут ён, бацька, загінуў. Якімовіч.
@акругліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак. Стаць круглым, больш круглым; набыць акруглую форму. Ад нечаканасці і здзіўлення ў Дзямідчыка акругліліся вочы. Краўчанка.
// Папаўнець у целе. Аднойчы Граноўская заўважыла, што сын раптам пачаў папраўляцца, неяк акругліліся шчокі, папаўнелі. Гурскі. А на Пятровіча калі зірнуць — Раздаўся ўшыркі, акругліўся, Нібы гарбуз той, сокамі наліўся. Валасевіч.
// перан. Канчаткова скласціся, аформіцца (пра думку, мову і пад.). Сапраўды, жанчына тая не надта разумная, не вельмі разборлівая, і яна будзе.. [.Хвядосу] ва ўсім памагаць. І толькі гэтая думка акруглілася, як загула ззаду машына. Кавалёў.
// Закончыцца, дасягнуць круглага ліку. [Рыгор Іванавіч:] —Восьмы дзесятак акругліўся летась чалавеку, а на адпачынак ні за якія грошы не хоча. Ляўданскі.
@акругліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што. 1. Зрабіць круглым; надаць чаму-н. акруглую форму. Далёкія кусты ў тонкім прыцемку раскупчасціліся, акруглілі свае абрысы і ў гордасці сваёй ядлаўцовай застылі перад адзінокай вярбою. Чорны.
// Зрабіць больш кампактным. Невядома, што будзе далей з арэндаю, бо скарб хоча пусціць гэтую зямлю на замену з сялянамі на канцы вясковых шнуроў, якія падыходзяць або ўкліняюцца ў скарбовы лес, каб такім чынам акругліць княжацкія ўладанні. Колас.
// перан. Разм. Надаць закончаны выгляд (думцы, фразе і пад.).
2. Выразіць у круглых лічбах. Акругліць дзесятковы дроб. 3.перан. Разм. Давесці да значных памераў; павялічыць. Акругліць суму.
@акруглы, -ая, -ае. Які мае закругленыя лініі, абрысы, акругленую форму. У памяці Тоні паўстаў прыгожы, у меру акруглы твар маладой жанчыны. Асіпенка. Выраз.. цёмных акруглых вачэй [Ядвісі] часта змяняўся. Колас.
@акругляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да акругліцца.
2.Зал. да акругляць.
@акругляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да акругліць.
@акруговы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акругі. Акруговы суд. Акруговая камісія.
@акружаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акружыць.
@акружацца, -аецца; незак. 1.Незак. да акружыцца.
2.Зал. да акружаць.
@акружаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акружыць.
@акружваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акружыць.
@акружнасць, -і, ж. Замкнёная крывая лінія, усе пункты якой знаходзяцца на аднолькавай адлегласці ад цэнтра; лінія, якая абмяжоўвае плошчу круга; акружына. Даўжыня акружнасці. Акружнасць зямнога шара. // Замкнёная лінія, якая праведзена вакол чаго-н. акруглага і служыць для вымярэння таўшчыні, аб'ёму і пад. Акружнасць грудной клеткі.
@акружны, -ая, -ое. Які размешчаны вакол чаго-н.; кружны, абходны. Акружная чыгунка. □ [Міканор] устаў і пайшоў далей акружной сцежкай. Кулакоўскі.
@акружына, -ы, ж. Тое, што і акружнасць.
@акружыцца, акружуся, акружышся, акружыцца; зак. Акружыць сябе кім-, чым-н.; стварыць сабе кампанію, акружэнне.
@акружыць, акружу, акружыш, акружыць; зак., каго-што. 1. Стаць, размясціцца вакол каго-, чаго-н., утварыўшы круг або замкнёную лінію. Дзяўчаты акружылі ложак настаўніцы. Брыль.
// Быць, аказацца размешчаным вакол каго-, чаго-н. Лес акружыў поле. 2. Абвесці, абнесці чым-н.; размясціць што-небудзь вакол чаго-н.; акаймаваць. Акружыць горад валам. □ Каб не смелі яблыньку Паламаць вятры, Мы акружым дрэўцамі У радочкі тры. Тарас.
3. Абысці кругом, узяць у кальцо, пазбавіўшы магчымасці выхаду, адступлення; асадзіць. Акружыць ворага. □ Тым часам генерал Бялоў даў загад, каб частка людзей пеша акружыла горад. Мікуліч. Ляснік хутка выйшаў з пакояў, а пан стаў меркаваць, як бы акружыць лес і зрабіць аблаву. Чарот.
4.перан. Стварыць для каго-н. кампанію, акружэнне, прыблізіўшы да яго патрэбных, жаданых людзей. Акружыць дзіця нянькамі. Акружыць блізкімі. // Стварыць вакол каго-н. пэўную атмасферу; устанавіць пэўныя адносіны да каго-н. Акружыць увагай і клопатам. Акружыць пашанай жанчыну-маці.
@акружэнец, -нца, м. Разм. Ваеннаслужачы, які быў або знаходзіцца ў кальцы варожых войск, у акружэнні. Паходня прыйшоў у партызаны як акружэнец, калі фронт быў ужо далёка на ўсходзе і вакол гаспадарылі гітлераўцы. Хадкевіч. У атрадзе знайшліся танкісты з былых акружэнцаў, і машыну ўключылі ў спіс партызанскага ўзбраення. Шчарбатаў.
@акружэнне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. акружаць — акружыць.
2. Становішча, пры якім хто-, што-н. знаходзіцца ў кальцы варожых войск. Трапіць у акружэнне. □ Ішлі байцы, якія выбраліся знямецкага акружэння. Чорны.
3. Навакольныя абставіны, умовы існавання каго-, чаго-н. Геаграфічнае акружэнне. Капіталістычнае акружэнне. // Акружаючыя людзі, асяроддзе, у якім знаходзіцца хто-н. Благое акружэнне. Уплыў акружэння.
@акрутны, -ая, -ае.
1. Свавольны, вельмі жорсткі (пра чалавека з норавам). Дзеялася тое за прыгонам. Быў у таго пана, акрутнага і злога пана Дастаеўскага, малады музыка. Гарэцкі.
2. Цяжкі, безвыходны. Саўка папаўуакрутнае становішча... Ён зацяўся і ўпарта адмаўляў, што бачыўся з паўстанцамі і гаварыў з імі. Колас.
@акруціцца, акручуся, акруцішся, акруціцца; зак. Разм. Тое, што і абкруціцца (у 1, 2, 4 знач.).
@акруціць, акручу, акруціш, акруціць; зак., каго-што. Тое, што і абкруціць (у 1, 3, 4 знач.).
@акрывавіцца, -ваўлюся, -вавішся, -вавіцца; зак. Пакрыцца, вымазацца крывёю, стаць акрываўленым.
@акрывавіць, -ваўлю, -вавіш, -вавіць; зак., каго-што. Параніўшы, пусціць кроў; замазаць у кроў. Акрывавіць вопратку. □ Прыцёр Іван плугам сваю мяжу, адсунуў яе хоць трохі да чужой палоскі, за што яму тады і акрывавілі суседзі галаву. Брыль.
@акрываўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акрывавіць.
@акрываўлівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да акрывавіцца.
2.Зал. да акрываўліваць.
@акрываўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акрывавіць.
@акрывацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да акрыцца.
2.Зал. да акрываць.
@акрываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акрыць.
@акрывець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Стаць крывым, кульгавым. [Несцер:] — Кульгаю, чалавеча, акрывеў, што зробіш. Кулакоўскі.
@акрыды, -аў; адз. няма. У выразе: карміцца акрыдамігл. карміцца.
[Ад грэч. akrides — саранча.]
@акрыленасць, -і, ж. Уласцівасць акрыленага. Кідалася ў вочы і яшчэ адна новая рыса ў вобліку Ладуцькі— яго нейкая акрыленасць, упэўненасць. Краўчанка.
@акрылены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акрыліць.
@акрыліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак. Прасякнуцца душэўным уздымам; натхніцца; ажывіцца.
@акрыліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго. Узняць у каго-н. душэўны стан, натхніць; падбадзёрыць. Наступленне Чырвонай Арміі пад Масквой акрыліла падпольшчыкаў. Новікаў. Вясновай паводкай жыццё забурліла, Бо Леніна слова усіх акрыліла. Хведаровіч.
@акрыляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да акрыліцца.
2.Зал. да акрыляць.
@акрыляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да акрыліць.
@акрыты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акрыць.
@акрыхін, -у, м. Сінтэтычны супрацьмалярыйны прэпарат.
@акрыцца, акрыюся, акрыешся, акрыецца; зак. 1. Накрыцца, ахінуцца чым-н. Акрыцца посцілкай. □ Агонь прыграваў яго збоку, воўчая [ш]кура, якою акрыўся дзед, зверху. Колас.
2.перан. Пакрыцца; ахутацца, завалачыся. Быццам хусцінай вясельнаю, вішанька цветам акрылася. Бураўкін. [Зосін] твар.. збялеў, смуткам акрыліся вочы. Гартны.
@акрыць, акрыю, акрыеш, акрые; зак., каго-што. 1. Накрыць; ахінуць. Ніна падышла і, разгарнуўшы скрутак, акрыла плечы Амілі квяцістым шоўкам, пацалавала сяброўку. Алешка.
2. Пакрыць; ахінуць, агарнуць. Густа жыта маладое Поле ўсё акрыла, Лапушное, сакаўное — Проста глянуць міла. Колас.
@акрыялы, -ая, -ае.
1. Які паправіўся, паздаравеў, ажыў.
2.перан. Падбадзёраны духам, з прыўзнятым настроем. Андрэй на нарах стос газет разгарнуў і, светлы, акрыялы, маляваў дамы ёй [Ніне] і кварталы, горада далёкі сілуэт. Русецкі.
@акрыяць, -яю, -яеш, -яе; зак. 1. Паправіцца пасля хваробы, ачуняць; набрацца сіл, акрэпнуць. [Нупрэй:] — Думалі, ні за што не выжыве [Язэп]. Аж месяц-другі пасядзеў дома і акрыяў трохі. Сачанка. Ранены крыху акрыяў, але не настолькі, каб як след ахапіць розумам сваё становішча. Шарахоўскі.
// Дасягнуць (пасля ваеннага разбурэння і пад.) ранейшага стану. Вёска яшчэ не зусім акрыяла ад трох акупанцкіх пажараў. Брыль.
2.перан. Ажыць душой. Іван.. чамусьці пазбыўся ўсіх сваіх ранейшых трывог і на гэтым лугавым прыволлі проста акрыяў душой. Быкаў. [Анюта:] — Каб мне хоць слоўца пра майго Казіка сказаў — дзе ён, што з ім, — дык я ўся душой бы акрыяла, свет перада мной адкрыўся б. Краўчанка.
@акрэдытаваны, -ая, -ае. Спец. 1.Дзеепрым. зал. пр. ад акрэдытаваць.
2.у знач. прым. Які звязаны з дыпламатычным прадстаўніцтвам у замежнай краіне. Акрэдытаваны пасол. 3.у знач. прым. Якому выдадзены разліковы акрэдытыў. Акрэдытаваная асоба.
@акрэдытавацца, -туюся, -туешся, туецца; незак. Спец. Зал. да акрэдытаваць.
@акрэдытаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., каго. Спец. 1. Упаўнаважыць (упаўнаважваць) каго-н. на атрыманне грошай або на правядзенне гандлёвых аперацый.
2. Прызначыць (прызначаць) каго-н. дыпламатычным прадстаўніком пры замежным урадзе.
[Ад лац. accredere — давяраць.]
@акрэдытыў, -тыва, м. Спец. 1. Грашовы дакумент, у якім змяшчаецца распараджэнне адной крэдытнай установы другой аб выплаце каму-н. пэўнай сумы.
2. Вярыцельная грамата, якая пацвярджае паўнамоцтвы дыпламатычнага прадстаўніка пры ўрадзе другой краіны.
[Фр. accréditif.]
@акрэдытыўны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да акрэдытыва. Акрэдытыўнае даручэнне. Акрэдытыўная форма разліку.
@акрэпнуць, -ну, -неш, -не; зак. 1. Акрыяць, паправіцца пасля цяжкай хваробы, набрацца сіл. Відаць, не акрэп яшчэ камісар пасля гестапаўскага засценка. Кулакоўскі.
// Стаць мацнейшым, здольным супрацьдзейнічаць. [Мяснікоў:] Акрэпне Піцер — гэта ўсё: Як снежная лавіна з стромкіх гор, Змятаючы з дарогі перашкоды, Кастрычнік пройдзе па Расіі. Клімковіч.
// Стаць мацнейшым, здаравейшым. Сэрца мацярок нашых ляжыць больш да слабейшага дзіцяці, пакуль яно не акрэпне, да таго, што ў дарозе, пакуль не вернецца, да меншага, пакуль не дарасце. Карпюк.
2. Усталявацца, умацавацца. Новы ж свет акрэпне і ўзбагацее тады, калікожны ягобудаўнік будзе добрым гаспадаром. Гартны.
// Пра з'явы прыроды. Праз які тыдзень зіма акрэпла. Пянкрат.
3. Стаць цвярдзейшым (пра грунт, глебу). Напярэдадні прайшоў спорны веснавы дождж, першы ў гэтым годзе. Ён абмыў з зямлі ўсю смугу, што засталася ад зімы; поле выглядала чыстым, яно нібы памаладзела. Дарога акрэпла. Шахавец.
@акрэсленасць, -і, ж. Уласцівасць акрэсленага.
@акрэсленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акрэсліваць — акрэсліць.
@акрэслены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад акрэсліць.
2.у знач. прым. Які склаўся, трывала ўсталяваўся; выразны. Дзед Талаш ізноў адзін і ў паходзе. Ідзе ён ляснымі нетрамі, цёмнымі пушчамі, ідзе з акрэсленаю мэтаю. Колас. За дваццаць год, якія правёў былы паўстанец 1863 г. далёка ад радзімы, яго грамадзянскія ідэалы не толькі не развеяліся, а набылі больш акрэслены і мэтанакіраваны характар. С.Александровіч.
@акрэслівацца, -аецца; незак. 1.Незак. да акрэсліцца.
2.Зал. да акрэсліваць.
@акрэсліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акрэсліць.
@акрэсліцца, -ліцца; зак. 1. Стаць бачным, выдзеліцца. У варухлівым святле акрэсліўся кружок цыферблата. Мележ.
2. Набыць ясны, выразны характар. У пачатку 30-х гадоў выразна акрэсліліся погляды К.Чорнага на жыццё і мастацтва, склаўся яго светапогляд. Луфераў. Так акрэсліўся наступны этап уздыму грамадскай гаспадаркі — ліквідацыя разрыву паміж земляробствам і жывёлагадоўляй. Дуброўскі.
@акрэсліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што. 1. Дакладна вызначыць межы чаго-н. (тэрыторыю распаўсюджання, кола пытанняў ці абавязкаў, аб'ём матэрыялу і пад.). Тут жа гуртам акрэслілі круг Саўкавых абавязкаў, а таксама дамовіліся і аб плаце. Колас. Сябры! У будаўнічых рашучых паходах, Дзе сэрцы палаюць любімай зарой, На карце вялікіх жывых пяцігодак Мы творчыя справы акрэслім мяжой. Куляшоў. У новай гаспадарцы трэба было нанава перагледзець планы, вызначыць напрамак развіцця, акрэсліць задачы на бягучы год. Дуброўскі.
// Вызначыць месцазнаходжанне чаго-н. Карэкціроўшчык.. сядзеў на зрубе адрынкі, стараючыся праз бінокль.. дакладна акрэсліць месцазнаходжанне браневіка. Брыль.
2. Даць азначэнне чаму-н., вызначыць якое-н. паняцце. [Галіна:] — Ці здолеў бы ты,Лявоне, акрэсліць, што такое чалавечае шчасце? Васілевіч.
@аксаміт, -у, М -міце, м. Шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам; мошаст. Аксеня была ў новай сукенцы з вішнёвага аксаміту. Чорны.
/ У паэтычных параўнаннях. Ці ў верасах іскрыцца павуціна; Ці зелянее руні аксаміт. Кірэенка.
[Ад грэч. hexamitos — з шасці нітак.]
@аксамітавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да аксаміту.
// Зроблены з аксаміту. Растапыраныя, кароткія і пухлыя белыя .. пальцы выразна выдзяляліся на цёмна-зялёным аксамітавым абрусе. Галавач. Люба была без хусткі, у адной аксамітавай кофтачцы. Шамякін.
@аксамітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. 1. Стужка з аксаміту. Гукан пільна агледзеў.. [Гарусевіча]. Як заўсёды, гарнітур быццам толькі што з-пад праса, чаравікі — з-пад аксаміткі чысцільшчыка. Шамякін.
2.звычайна мн. (аксаміткі, -так). Травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі або карычневата-пурпурнымі кветкамі.
@аксамітнік, -у, м. Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства аксамітнікавых.
@аксамітнікавы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да аксамітніку.
2.у знач. наз.аксамітнікавыя, -ых. Сямейства траў, радзей кустоў ці дрэў з цэласным супраціўным або чаргаваным лісцем і дробнымі кветкамі.
@аксамітны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аксаміту.
// Зроблены з аксаміту. Дзед.. у чорнай, аксамітнай ярмолцы.. здаваўся мне чарадзеем. Бядуля.
// З уласцівасцямі аксаміту, падобны на аксаміт. Сіняк на ўвесь Лобік і кроў прасочваецца праз тонкую аксамітную скурку. Крапіва.
// перан. Прыемны, мяккі (пра голас, гукі). Аксамітны басок.
@аксаміцісты, -ая, -ае. Разм. З уласцівасцямі аксаміту, падобны на аксаміт. Аксаміцістая фотапапера.
@акселератар, -а, м. Прыстасаванне, якое рэгулюе паступленне гаручай сумесі ў цыліндры рухавіка ўнутранага згарання для змянення колькасці абаротаў, а таксама педаль, якая прыводзіць у дзеянне гэта прыстасаванне.
[Ад лац. accelerare — паскараць.]
@акселерацыя, -і, ж. Спец. Паскоранае фарміраванне арганізма ці асобных яго частак.
[Ад лац. acceleratio — паскарэнне.]
@аксельбант, -а, М -нце, м. Наплечны шнур на мундзіры як прыналежнасць формы некаторых ваенных чыноў у дарэвалюцыйнай рускай арміі і ў арміях некаторых зарубежных краін. Тонкі афіцэр з аксельбантамі, здоўгай прылізанай галавой падышоў да стала, пасунуў вялікае крэсла і сеў. Самуйлёнак.
// Наплечная нашыўка на адзенні лакеяў.
[Ням. Achselband.]
@аксесуар, -а, м. 1. Прыналежнасць чаго-н.
2.звычайна мн. (аксесуары, -аў). Пабочныя з'явы, дэталі, якія дапаўняюць што-н,, ствараюць фон для галоўнага (у жывапісе, літаратуры, скульптуры). Яшчэ больш просталінейна-алегарычныя фігурыКапіталу іПрацы ў вершы “Два”. Яны, праўда, дадзены з разнастайнымі аксесуарамі ў рэзкім кантрасце адзін аднаму, але проціпастаўляюцца тут не больш як “носьбіты” пэўных паняццяў. Перкін.
// Прадметы тэатральнага абсталявання; бутафорыя.
[Фр. accessoire.]
@аксідаванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аксідаваць.
@аксідаваны, -ая, -ае. Спец. Які мае цёмную, нержавеючую паверхню ў выніку аксідавання. Аксідаваныя гаплікі і гафтачкі.
@аксідавацца, -дуецца; незак. Зал. да аксідаваць.
@аксідаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак. і незак., што. Спец. Дзейнічаць акісленнем на верхні слой металу для засцярогі ад карозіі або надання прыгожага знешняга выгляду.
[Ад грэч. axys — кіслы.]
@аксіёма, -ы, ж. Палажэнне, якое не патрабуе доказу і прымаецца ў якасці зыходнага прынцыпу якой-н. тэорыі.
// перан. Відавочнае сцвярджэнне, бясспрэчная ісціна.
[Грэч. oxioma.]
@аксіяматыка, -і; ДМ -тыцы, ж. Сукупнасць аксіём, пакладзеных у аснову той або іншай навукі. Аксіяматыка геаметрыі.
@аксіяматычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аксіёмы.
// З уласцівасцямі аксіёмы.
@аксюмаран, -а, м. Стылістычны прыём наўмыснага спалучэння слоў процілеглага сэнсу, у выніку чаго ўзнікае новы сэнсавы змест (белая варона, гаючы боль).
[Грэч. axуmoron — дасціпна-недарэчнае.]
@акт, -а, Макце, м. 1. Разавае выяўленне чалавечай дзейнасці; учынак, падзея. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з Усходняй — важны гістарычны акт. Агрэсіўны акт. Тэрарыстычны акт. □ Смельчакі, якія, зняўшы паставых, укралі Віцю.., завяршылі яшчэ адзін акт сапраўднай дружбы. Брыль.
2. Афіцыйны дакумент; пратакол, запіс аб якім-н. юрыдычным факце. Дзяржаўны акт на вечнае карыстанне зямлёй. Абвінаваўчы акт. Скласці акт. Старадаўнія акты і граматы. 3. Закончаная частка драматычнага твора або спектакля. Камедыя ў трох актах. ○ Акты грамадзянскага стану — запісы спецыяльнымі органамі фактаў нараджэння, смерці, шлюбу і пад.
[Лац. actus.]
@актава, -ы, ж. 1.Спец. Восьмая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж бліжэйшымі аднайменнымі гукамі рознай вышыні.
2. Вельмі нізкі бас.
3.Спец. Васьмірадковая страфа, у якой першыя шэсць радкоў аб'яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, а два апошнія — сумежнай рыфмай.
[Лац. octava — восьмая.]
@актавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акта (у 2 знач.). Актавыя запісы. ○ Актавая залагл. зала.
@актаэдр, -а, м. Спец. Цела, абмежаванае васьмю правільнымі трохвугольнікамі; васьміграннік.
[Ад грэч. oktō — восем і hedra — аснова, паверхня, старана.]
@...актны, -ая, -ае. Другая частка складаных прыметнікаў, першая частка якіх лічэбнік, што паказвае на колькасць актаў. Трохактная камедыя. Аднаактны балет.
@актрыса, -ы, ж. Жан. да акцёр.
@актуальнасць, -і, ж. Уласцівасць актуальнага; адпаведнасць запатрабаванням сучаснасці. Актуальнасць тэмы. Страціць актуальнасць.
@актуальны, -ая, -ае.
1. Вельмі важны для данага моманту; такі, які адпавядае сучаснасці, надзённы. Актуальнае пытанне. □ Пляханаў ухітрыўся трактаваць гэту тэму [анархізм і сацыялізм], зусім абышоўшы самае актуальнае, злабадзённае і палітычна найбольш істотнае ў барацьбе супраць анархізму, іменна адносіны рэвалюцыі да дзяржавы і пытанне аб дзяржаве наогул! Ленін.
2.Спец. Які сапраўды існуе, праяўляецца; проціл. патэнцыяльны. Актуальная кіслотнасць. [Лац. actualis.]
@актываванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. актываваць.
@актывавацца, -тывуецца; незак. Зал. да актываваць.
@актываваць, -тывую, -тывуеш, -тывуе; зак. і незак., што. Спец. Зрабіць (рабіць) актывацыю чаго-н.
@актыватар, -у, м. Спец. Рэчыва, якое паскарае, актывізуе цячэнне хімічнай рэакцыі.
@актывацыя, -і, ж. Спец. Вывядзенне з нядзейнага стану ў дзейны; узмацненне дзейнага стану. Актывацыя малекул. Актывацыя ферментаў.
@актывізаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад актывізаваць.
@актывізавацца, -зуюся, -зуешся, -зуецца; зак. і незак. 1. Стаць (станавіцца) больш актыўным, дзейным.
2.толькі незак. Зал. да актывізаваць.
@актывізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак. Выклікаць (выклікаць) актыўнасць; зрабіць (рабіць) актыўным. Атрадам было загадана актывізаваць баявыя дзеянні на варожых камунікацыях — чыгунках і шасейных дарогах. Няхай.
@актывізатар, -а, м. Усё тое, што актывізуе, робіць больш дзейным.
@актывізацыя, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. актывізаваць і стан паводле знач. дзеясл. актывізавацца.
@актывіст, -а, М -сце, м. Актыўны член якога-н. калектыву; грамадскі работнік. [Бацька], даваенны калгасны актывіст, перадавы ў вобласці жывёлавод, загінуў у партызанах. Кавалёў. [Ніна] з працавітай сям'і: ведаю бацьку яе, актывіста з суседняй вёскі. Брыль.
@актывістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да актывіст.
@актывісцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да актывіста, належыць яму. Актывісцкі пачын.
@актыній, -ю, м. Радыеактыўны элемент, серабрыста-белы метал, які здабываецца з уранавай руды.
@актынія, -і, ж. Марская жывёліна тыпу кішачнаполасцевых з праменепадобнымі шчупальцамі для захоплівання здабычы.
[Ад грэч. aktіs, aktіnos — прамень.]
@актыў, -тыву, м. 1. Найбольш дзейная, ініцыятыўная частка якой-н. арганізацыі, калектыву. Партыйны актыў. Камсамольскі актыў. Аўтарскі актыў. Вытворчы актыў. 2. Частка балансу, якая ўключае ўсе віды каштоўнасцей прадпрыемства (грошы, тавары і інш.); проціл. пасіў.
// перан. Поспехі, дасягненні, перавагі чые-н. Запісаць у актыў. [Ад лац. activus — дзейны, дзейсны.]
@актыўнасць, -і, ж. Уласцівасць актыўнага; дзейны ўдзел у чым-н., энергічная дзейнасць; проціл. пасіўнасць. Палітычная, рэвалюцыйная, працоўная актыўнасць. Праяўленне актыўнасці. □ Узрастанне актыўнасці народных мас у будаўніцтве новага жыцця — закон эпохі сацыялізма. Праграма КПСС.
@актыўнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Быць заўсёды актыўным, дзейным; арганізоўваць, задаваць тон у чым-н., дзейнічаць.
@актыўны, -ая, -ае.
1. Дзейны, энергічны; проціл. пасіўны. Актыўны член прафсаюза. □ Мэта савецкіх літаратараў адна — быць актыўнымі прапагандыстамі ідэй камуністычнай партыі. “Звязда”.
2. Які хутка развіваецца. Актыўны працэс у лёгкіх. ○ Актыўнае выбарчае правагл. права. Актыўны рахунакгл. рахунак. Актыўны балансгл. баланс.
@актэт, -а, М -тэце, м. 1. Музычная п'еса для васьмі галасоў або інструментаў.
2. Ансамбль з васьмі выканаўцаў (спевакоў або музыкантаў).
[Ням. Oktett ад лац. octo — восем.]
@акукліванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акуклівацца — акукліцца.
@акуклівацца, -аецца. Незак. да акукліцца.
@акукліцца, -ліцца; зак. Спец. Ператварыцца з лічынкі ў кукалку.
@акула, -ы, ж. Вялікая драпежная марская рыба з верацёнападобным целам і вялікай пашчай.
/ у перан. ужыв. Біржавыя акулы. Імперыялістычныя акулы. [Ад стараж, нарв. hakall.]
@акулавы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да акулы. Акулавы хвост. 2.у знач. наз.акулавыя, -ых. Падклас драпежных рыб.
@акулачвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да акулачыцца.
@акулачыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. Стаць кулаком.
@акуліраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акуліраваць.
@акуліравацца, -руецца; незак. Зал. да акуліраваць.
@акуліраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Спец. Прышчапіць (прышчэпліваць) адну расліну вочкам другой расліны. Акуліраваць дзічку. [Ад лац. oculus — вока.]
@акуліроўка, -і, ДМ -роўцы; Р мн. -ровак; ж. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акуліраваць.
@акуліроўшчык, -а, м. Той, хто робіць акуліроўку.
@акуліст, -а, М -сце, м. Урач, спецыяліст па хваробах вачэй.
[Фр. oculiste ад лац. oculus — вока.]
@акультны, -ая, -ае. У містычных вучэннях і ўяўленнях — звышнатуральны, таемны, звязаны з так званым “тым светам”.
[Ад лац. occultus — схаваны, тайны.]
@акультурванне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. акультурваць — акультурыць і акультурвацца — акультурыцца.
@акультурвацца, -аецца; незак. Зал. да акультурваць.
@акультурваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акультурыць.
@акультурыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., што. 1. Зрабіць прыгодным для вырошчвання сельскагаспадарчых раслін. Акультурыць глебу. 2. Ператварыць дзікую расліну ў культурную. Акультурыць лясную яблыню.
@акультызм, -у, м. Агульная назва містычных вучэнняў, якія сцвярджаюць, быццам у прыродзе існуюць таямнічыя, звышнатуральныя сілы, з якімі людзі нібыта могуць уступаць у зносіны пры дапамозе магічных дзеянняў, заклінанняў і пад.
[Ад лац. occultus — схаваны, тайны.]
@акуляр, -а, м. Шкло ў аптычнай прыладзе, якое накіравана да вока назіральніка. Акуляр перыскопа. [Ад лац. ocularis — вочны.]
@акуляры, -аў; адз. няма. 1. Аптычная прылада з двух шкельцаў з аглабелькамі. Служыць для выпраўлення недахопаў зроку або засцярогі вачэй ад пашкоджанняў. Ад шкельцаў акуляраў, як ад люстэрак, па траве скакалі сонечныя зайчыкі. Хомчанка. У пісара былі чорныя вусы, праўда, кароткія, і рэзка азначанае месца барады, заросшае кароткаю густою шэрсцю, невялікі задзёрты нос і прыплюшчаныя блізарукія вочы, прыкрытыя цёмнымі акулярамі. Колас.
2. Кружок больш светлай або цёмнай афарбоўкі вакол вачэй у жывёл.
◊ Акуляры наставіцьгл. наставіць. Глядзець праз ружовыя акулярыгл. глядзець.
@акулярысты, -ая, -ае. Разм. Які носіць акуляры, з акулярамі. Вусаты, акулярысты, вельмі дабрадушны, .. [Бабарыка] паглядзеў на Собіча ўзбоч акуляраў. Скрыган.
@акумуліраванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач дзеясл. акумуліраваць.
@акумуліраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акумуліраваць.
@акумуліравацца, -руецца; зак. і незак. Спец. 1. Сабрацца (збірацца), засяродзіцца (засяроджвацца), сканцэнтравацца (канцэнтравацца).
2.толькі незак. Зал. да акумуліраваць.
@акумуліраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Спец. Сабраць (збіраць), засяродзіць (засяроджваць), сканцэнтраваць (канцэнтраваць).
[Лац. accumulare.]
@акумулятар, -а, м. Прыбор для накаплення энергіі з мэтай далейшага яе выкарыстання. Акумулятар сонечнай энергіі. [Лац. accumulator — збіральнік.]
@акумулятарны, -ая, -ае. Які мае адносіны да акумулятара. Акумулятарная батарэя. Акумулятарная лямпачка.
@акумулятыўны, -ая, -ае. Які мае адносіны да акумуляцыі. Акумулятыўны працэс.
@акумуляцыя, -і, ж. Спец. Збіранне, накапленне, канцэнтраванне. Акумуляцыя энергіі. Акумуляцыя капіталу. [Лац. accumulatio — накапленне.]
@акунацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да акунуцца.
2.Зал. да акунаць.
@акунаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акунуць.
@акунёвы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да акуня.
2.у знач. наз.акунёвыя, -ых. Сямейства драпежных рыб, да якога адносяцца акунь, ёрш, судак.
@акунуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акунуць.
@акунуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. 1. Апусціцца ў ваду на некаторы (звычайна кароткі) час. Ліда раней за ўсіх зайшла на глыбокае месца, акунулася і паплыла. Шамякін. Калі мы самі ўрэшце адважыліся акунуцца, адразу зразумелі, чаму так мала плыўцоў на гэтым гарачым беразе. Лынькоў.
// перан. Быць ахопленым чым-н.; апусціцца ў што-н. Праваднік уключыў электрыку, і купэ акунулася ў бледна-зялёнае святло. Васілевіч. Мы выйшлі з сада на сенажатную дарогу і акунуліся ў сінія, шаўковыя туманы. Пестрак.
2.перан. Поўнасцю аддацца якой-н. справе. Восенню 1904 года Алаіза Пашкевіч пераехала ў Вільню, каб у губернскім горадзе акунуцца ў рэвалюцыйныя справы. С.Александровіч.
◊ Акунуцца з галавойу што — поўнасцю аддацца якой-н. рабоце, дзейнасці.
@акунуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., каго-што. Апусціць у вадкасць на некаторы (звычайна кароткі) час. Лясніцкі ўпаў перад.. [ручаём] на калені, потым лёг ніцма, напіўся і акунуў у халодную ваду галаву. Шамякін.
@акунь, -я, м. Драпежная рыба сямейства акунёвых зеленавата-жоўтага колеру з чорнымі папярочнымі палоскамі і з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі.
@акупант, -а. М -нце, м. Той, хто ўдзельнічае ў акупацыі; захопнік. Палескія людзі заўсёды як героі змагаліся з усялякімі акупантамі на беларускай зямлі. Чорны. Разбітых шыбаў шкло валялася наўкруг, Вятры разносілі падушак белы пух, Нарабаваныя у бедных хатах транты Вывозілі цюкамі акупанты. А.Александровіч.
@акупанцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да акупантаў. Не аднаму добраму чалавеку Жэня памагала вырвацца з акупанцкага пекла і перайсці да партызанаў. Кулакоўскі. Дарагога майго падкасіла Акупанцкая куля ў баі. Бялевіч.
@акупацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акупацыі. Акупацыйныя парадкі. Акупацыйны рэжым. // Які ажыццяўляе рэжым ваеннай акупацыі. Акупацыйныя ўлады.
@акупацыя, -і, ж. Часовы захоп тэрыторыі адной дзяржавы ўзброенымі сіламі другой. Акупацыя краіны. Гады акупацыі. [Лац. occupatio — захоп.]
@акупіраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад дзеясл. акупіраваць.
@акупіравацца, -руецца; незак. Зал. да акупіраваць.
@акупіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Заняць (займаць) узброенымі сіламі чужую тэрыторыю без атрымання на гэта суверэнных правоў.
// перан. Разм. Заняць, захапіць пэўнае месца, памяшканне. Брыгадзіры і аграномы.. акупіравалі ўсю кантору. Дуброўскі.
@акупіцца, акупіцца; зак. Аплаціцца; прынесці даход, які пакрывае зробленыя расходы. Давайце запросім вучоных, няхай зробяць эканамічны аналіз гаспадаркі, дадуць навуковыя прагнозы. Далібог, акупяцца затраты. Шамякін.
// перан. Разм. Апраўдаць сябе, даць станоўчыя вынікі. Твар [айца Міколы] робіцца тужлівым. Але гэта цягнецца толькі момант, бо яго турбота, яго, можна сказаць, пакута шчодра акупілася вынікам намаганняў. Колас.
@акупіць, акуплю, акупіш, акупіць; зак., што. Вярнуць патрачаныя на што-н. сродкі; пакрыць выдаткі даходам. Цаліна дала дзяржаве самы танны хлеб, а новыя саўгасы ўжо здолелі акупіць затраты, зробленыя на іх заснаванне. Барсток.
// перан. Разм. Выкупіць, скупіць, загладзіць. Паправіць памылку і акупіць віну.
@акуплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акупіць.
@акуплівацца, -аецца. Незак. да акупіцца.
@акупліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акупіць.
@акупляцца, -яецца. Незак. да акупіцца.
@акупляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да акупіць.
@акупнасць, -і, ж. Спец. Узнаўленне ранейшых расходаў у выглядзе грашовых сум, матэрыяльных каштоўнасцей.
@акурак, -рка, м. Рэшта выкуранай або недакуранай папяросы, цыгары; недакурак. Каля пасцелі стаяў кволенькі столік, на ім было некалькі кніг, пустая папяровая скрынка ад гільз ды пара акуркаў. Колас.
@акураны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акурыць.
@акурат, прысл. Зусім дакладна; якраз. Пад нагамі ў Косціка апынулася пара дзіцячых чаравічкаў, звязаных шнуркамі. Косцік падхапіў іх — акурат будуць Людмілцы ці Наташцы. Арабей. [Эмілія] трапляла акурат на такіх людзей, з якімі можна было дагаварыцца. Маўр. Занёсшы ў кладовую вупраж і выходзячы з канюшні.., [Марцін] акурат убачыў Вольгу, што вярталася з поля. Мележ.
@акуратнасць, -і, ж. Уласцівасць акуратнага. У хлопца выявіліся добрыя арганізатарскія здольнасці, старанне, настойлівасць і акуратнасць у рабоце. Кулакоўскі.
@акуратны, -ая, -ае.
1. Які захоўвае парадак, дакладнасць. Акуратны вучань. □ Рыгорка рабіў, што хацеў, і нават лічыўся акуратным брыгадзірам. Дуброўскі.
2. Які ўтрымліваецца ў парадку, старанна зроблены, дакладна выкананы або выконваецца (пра дзеянне, прадмет). Акуратная праца. Акуратнае адзенне. □ Ніколі яшчэ не было такога акуратнага ворыва. Бялевіч.
@акуратыст, -а, М -сце, м. Разм. Чалавек, які вызначаецца акуратнасцю ў працы, бездакорнасцю ў паводзінах, ахайнасцю адзення і пад. Іван Мацвеевіч хоць і вельмі крутога нораву чалавек, але вялікі акуратыст. Хведаровіч.
@акурванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акурваць — акурыць.
@акурвацца, -аецца; незак. Зал. да акурваць.
@акурваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акурыць.
@акурыць, акуру, акурыш, акурыць; зак., што. Тое, што і абкурыць (у 1 знач.).
@акустыка, -і, ДМ -тыцы, ж. 1. Раздзел фізікі, які вывучае гукавыя з'явы.
2. Чутнасць гукаў у якім-н. памяшканні, абумоўленая формай і матэрыялам гэтага памяшкання. Акустыка тэатральнай залы. Дрэнная акустыка. [Ад грэч. akustikos — слыхавы.]
@акустычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акустыкі. Акустычныя апараты. Акустычныя ваганні.
@акуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акунь.
@акуць, акую, акуеш, акуе; акуём, акуяце; зак., каго-што. Тое, што і акаваць.
@акучаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад акучыць.
2.у знач. прым. Абгорнуты, абсыпаны зямлёю пры дапамозе акучніка. Акучаная бульба.
@акучванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акучваць.
@акучвацца, -аецца; Незак. Зал. да акучваць.
@акучваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акучыць.
@акучнік, -а, м. Плуг з дзвюма паліцамі для акучвання бульбы ці агародных раслін; абганялка.
@акучыць, -чу, -чыш, -чыць; заг. акуч; зак., што. Узрыхліўшы глебу, абгарнуць ёю сцяблы раслін каля нізу. Акучыць бульбу.
@акушэр, -а, м. Урач, спецыяліст па акушэрству.
[Фр. accoucheur.]
@акушэрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жанчына з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, якая мае права самастойна аказваць дапамогу пры родах.
@акушэрскі, -ая, -ае. Які мае. дачыненне да акушэрства, акушэра. Акушэрскія курсы. Акушэрская практыка.
@акушэрства, -а, н. 1. Галіна медыцыны, якая вывучае дзетародную функцыю жанчыны, сродкі ўрачэбнай дапамогі пры цяжарнасці, родах і ў пасляродавы перыяд. Спецыяліст па акушэрству. Лекцыі па акушэрству. 2. Дзейнасць акушэра, акушэркі. Займацца акушэрствам.
@акцёр, -а, м. Прафесійны выканаўца роляў у спектаклі. [Буйніцкі] быў тыповым акцёрам старога складу на так званыя характарныя, бытавыя ролі. “Полымя”.
// Разм. Пра чалавека, які паказвае сябе інакшым, чым ён ёсць; прытворшчык.
[Фр. acteur.]
@акцёрскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акцёра, акцёрства.
@акцёрства, -а, н. Занятак, прафесія акцёра; тэатральнае мастацтва.
// Аб прытворстве, штучнасці і манернасці ў паводзінах.
@акцыз, -у, м. 1. У капіталістычных краінах — ускосны падатак на прадметы шырокага спажывання, які прадпрыемцы ўключаюць у прадажную цану тавару.
2.Разм. уст. Назва ўстаноў, якія збіраюць такі падатак. Служыць у акцызе.
@акцызнік, -а, м. Уст. Служачы ў акцызе (у 2 знач.). Вёрст з трыццатак ад горада абрабавалі аднаго акцызніка ды забілі на смерць паштара. Мурашка.
@акцызны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да акцызу. Акцызны збор. Акцызны чыноўнік. 2.у знач. наз.акцызны, -нага, м. Тое, што і акцызнік.
@акцыя/11, -і, ж. Дзеянне, накіраванае на дасягненне пэўнай мэты. Міралюбівая акцыя Савецкага ўрада. Дыпламатычная акцыя. Акцыя помсты. Агрэсіўная акцыя. □ [Кох] не раз рабіў.. [Вейсу] непрыемнасці, пачынаючы якую-небудзь акцыю, не дамовіўшыся, не параіўшыся з ім. Лынькоў.
[Ад лац. actio — дзеянне.]
@акцыя/22, -і, ж. Цэнная папера, якая сведчыць пра ўнясенне пэўнага паю ў капіталістычнае прадпрыемства і дае права яе ўладальніку на ўдзел у справах і прыбытках гэтага прадпрыемства. Валодаць акцыямі. Скупіць акцыі. Трымаць акцыі. Рост каштоўнасці акцый. □ Большая частка банкірскага капіталу зусім фіктыўная і складаецца з даўгавых патрабаванняў (вэксаляў), дзяржаўных папер (якія прадстаўляюць ранейшы капітал) і акцый (пасведчанняў на атрыманне; будучага даходу). Маркс. Шалёна несліся ў гару акцыі фабрык і заводаў. Гартны. Трывогу, трывогу б'е бізнесмен, Усюды на біржах падаюць акцыі. Вітка.
◊ (Яго, яе, іх) акцыі павышаюцца — пра павышэнне чыйго-н. значэння, уплыву. Акцыі падаюць — пра зніжэнне чыйго-н. значэння, уплыву.
[Фр. action.]
@акцыянер, -а, м. Уладальнік акцый; удзельнік акцыянернага прадпрыемства.
@акцыянерны, -ая, -ае. Заснаваны на акцыях. Акцыянернае таварыства. Акцыянерная кампанія. Акцыянерны капітал.
@акцыянерскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да акцыянера.
@акцэнт, -у, М -нце, м. 1. Націск у слове.
// Знак націску.
2. Своеасаблівае вымаўленне, уласцівае для тых, хто гаворыць на чужой мове. Гаварыць з акцэнтам. // Адметнасць вымаўлення ў той ці іншай мясцовай гаворцы або мове. Уральскі акцэнт. Палескі акцэнт. □ Вясковы, беларускі акцэнт не псаваў, а як бы скрашваў высечаныя з граніту сказы. Гартны. Мы цокалі на польскай мове —.. [Стася] з паморскім акцэнтам, скорагаворкай, а я нараспеў, як усе беларусы. Бажко.
◊ Рабіць акцэнтна чым-н. гл. рабіць.
[Лац. accentus.]
@акцэнтаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акцэнтаваць.
@акцэнтаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акцэнтаваць.
@акцэнтавацца, -туецца; незак. Зал. да акцэнтаваць.
@акцэнтаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., што. 1. Паставіць (ставіць) акцэнт (у 1 знач.).
2.перан. Асабліва вылучыць (вылучаць), падкрэсліць (падкрэсліваць) пэўную думку ў выказванні. Артыкул чытаў я сам. Стараўся акцэнтаваць на тых мясцінах, якія мне здаваліся найбольш удалымі і пераканаўчымі. Сабаленка
@акцэнталагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да акцэнталогіі.
@акцэнталогія, -і, ж. Раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэмы націску ў мовах і іх развіццё.
@акцэнтны, -ая, -ае. Які мае адносіны да акцэнту (у 1 знач.).
○ Акцэнтны вершгл. верш.
@акцэнтуацыя, -і, ж. Сістэма акцэнтавання ў якой-н. мове, у якім-н. помніку пісьменнасці.
@акцэпт, -у, М -пце, м. Спец. 1. Згода ўступіць у дагавор на прапанаваных умовах.
2. Форма безнаяўнага разліку між арганізацыямі сацыялістычнай гаспадаркі, а таксама згода на аплату грашовых дакументаў (рахункаў, чэкаў, вэксаляў).
[Ад лац. acceptus — прыняты.]
@акцэптаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акцэптаваць.
@акцэптавацца, -туецца; незак. Зал. да акцэптаваць.
@акцэптаваць, -тую, -туеш, туе; зак. і незак., што. Спец. Прыняць (прымаць), зацвердзіць (зацвярджаць) да аплаты грашовы дакумент (рахунак, чэк, вэксаль). Акцэптаваць рахунак.
@акцэптант, -а, М -нце, м. Асоба, якая прыняла грашовы дакумент да аплаты.
@акцэптны, -ая, -ае. Спец. Які мае дачыненне да акцэпту. Акцэптная форма разліку.
@акцябраты, -ат; адз.акцябронак, -нка, м. Школьнікі малодшых класаў (звычайна 1—3), якія рыхтуюцца стаць піянерамі. Ягоны [Леніна] смех, Яго вясёласць Гарыць на тварах акцябрат, Жыве ў рабоце камсамола, У песнях маладых дзяўчат. Глебка.
@акцябронакгл. акцябраты.
@акын, -а, м. Народны паэт-імправізатар і спявак у некаторых народаў Азіі (казахаў, кіргізаў і інш.). Ляці, мая песня, ляці і спявай, Суседа-акына як след прывітай. Купала.
@акыш, выкл. Выкрык, якім адпуджваюць курэй, птушак. — Акыш! — раптам пачуўся ў сенцах грозны бас дзядзькі Антося. Брыль. — Акыш, каб цябе! — закрычаў дзед на жураўля. Разанаў.
@алавяннік, -а, м. Майстар, які вырабляе рэчы з волава.
@алавяны, -ая, -ае.
1. Зроблены з волава. На камодзе.. стаялі.. алавяныя з замыславатымі ўзорамі талеркі. Бядуля. Дзед Талаш наўперад набіў стрэльбу, усыпаў шчодрую порцыю пораху і на гэты раз залажыў у рулю круглую алавяную кулю. Колас.
2. Які складаецца з волава, мае ў сабе волава. Алавяныя зліткі. Алавяныя руды. Алавяная соль. // Звязаны са здабычай, апрацоўкай волава. Алавяны руднік. Алавяная прамысловасць. 3. Чым-н. падобны да волава, такі, як у волава. Ночы свае недаспаныя Трэба скасіць і звязаць, Звезці снапы алавяныя, Працы палову аддаць. Танк. І зноў над вёскай плылі дні У чорных хмарах алавяных, Галечу ўсім няслі яны, Згрызоты новыя і раны. Броўка.
@алагізм, -у, м. Што-н. нелагічнае, несумяшчальнае з лагічным мысленнем.
// Стылістычны прыём разрыву лагічных сувязей у мове з мэтай камізму, іроніі і пад.
[Ад грэч. a — не-, без- і logismos — разважанне.]
@алагічнасць, -і, ж. Уласцівасць алагічнага.
@алагічны, -ая, -ае. Нелагічны, несумяшчальны з лагічным мысленнем.
@аладка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Блінок, спечаны на патэльні звычайна з адной лыжкі цеста. Пячы аладкі.
@алапат, -а, М -паце, м. Урач, які ў процілегласць гамеапату прытрымліваецца звычайнай сістэмы лячэння. Назва дадзена гамеапатамі.
@алапатычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алапатыі. Алапатычныя сродкі лячэння.
@алапатыя, -і, ж. Устарэлая назва, дадзеная гамеапатамі звычайным (негамеапатычным) метадам лячэння.
[Ад грэч. allos — другі і pathos — пакута, хвароба.]
@алатрапічны, -ая, -ае. Спец. Выкліканы, створаны алатропіяй.
@алатропія, -і, ж. Спец. Здольнасць аднаго і таго ж хімічнага элемента ўтвараць розныя простыя рэчывы.
[Грэч. allos — іншы і trоpos — паварот, напрамак.]
@алах, -а, м. Назва бога ў мусульман.
◊ Адзін алах ведае — нікому не вядома. Алах яго ведае — невядома, не ведаю.
@албанецгл. албанцы.
@албанкагл. албанцы.
@албанскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Албаніі, албанцаў. Албанская мова.
@албанцы, -аў; адз.албанец, -нца, м.; албанка, -і, ДМ -нцы; мн. албанкі, -нак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Албаніі.
@алгарытм, -у, м. Сукупнасць правіл, якія вызначаюць змест і паслядоўнасць аперацый рашэння задач адпаведнага класа.
@алгарытмічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да алгарытму. Алгарытмічная праграма.
@алгебра, -ы, ж. Вялікі раздзел матэматыкі, які вывучае агульныя законы дзеянняў над велічынямі незалежна ад іх лікавых значэнняў. Падручнік па алгебры. Элементарная алгебра. [Араб. al-găbr.]
@алгебраіст, -а, М -сце, м. Спецыяліст у галіне алгебры.
@алгебраічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алгебры. Алгебраічны дроб. Алгебраічны выраз. Алгебраічная формула.
@але/11, злучн. I. супраціўны. 1. Злучае процілеглыя члены сказа і сказы; па свайму значэнню адпавядае словам “а”, “аднак”, “наадварот”. І вось ён, горад, зноў перад намі, скалечаны, але жывы. Шамякін. З партызанамі поруч ступала невысокая жанчына, яшчэ маладая, але з плецівам першых маршчын каля вачэй. Мележ. Палешукі стаялі, як строгія і справядлівыя суддзі, але сур'ёзныя твары іх часта рабіліся вясёлымі, і дружныя покаты смеху напаўнялі вуліцу. Колас.
// Прылучае процілеглыя члены сказа і сказы з абмежавальным адценнем; адпавядае слову “аднак”. Малады чалавек гаварыў па-беларуску, але з моцным польскім акцэнтам. Колас. [Максім:] — Чалавечына добры, розуму — бездань, але трошкі і старазаветны. Брыль. Слухачы засмяяліся, але іх смех быў прыязны. Мележ.
// Падкрэслівае проціпастаўленне галоўнага сказа даданаму ўступальнаму або аднаго з членаў сказа другому з уступальнымі злучнікамі “хоць”, “хаця” і інш. Стары млын хоць ужо і не працаваў доўгі час, але грэбля была яшчэ моцная і ўтварала прасторны стаў. Чарнышэвіч. Хоць і. холадна яшчэ, марозна, але паварочвае ўжо на вясну. Арабей. [Сымон:] — Хоць малады [Грышка], але, відаць, бывалы. Танк.
// Ужываецца ў спалучэнні са злучнікам “затое” пры замяшчальным проціпастаўленні. Пясчаныя глебы, але затое колькі іншых выгод! Шамякін. [Свідэрскі:] Свідэрскі не ваяка, гэта так, Але затое першы між гуляк. Глебка.
2. Злучае члены сказа і сказы з узаемным выключэннем; па свайму значэнню адпавядае злучнікам “а”, “аднак”. [Яўмень:] Ты ведаеш, але казаць не хочаш! Чарот. Зморанасць усяго цела магла скончыцца толькі пасля сну, але спаць не даваў холад. Чорны. У гэтым баі маёр Караневіч быў ранены, але не пакінуў каманднага пункта. Крапіва. Нявідны стаяў і цярпліва лавіў зручны момант, каб выйсці з свае засады. Але момант гэты не налучаўся. Колас.
3. Злучае сказы, у адным з якіх выказваецца неадпаведнасць таму, аб чым гаворыцца ў другім сказе. Столь гатова была ўпасці, але яе трымалі тры свежа абструганыя жардзіны. Чорны. Быў.. [дзед Талаш] там ці не быў, напэўна ніхто не ведаў. Але ж людзі называлі яго імя. Колас.
II.далучальны. 1. Далучае сказы і члены сказа, якія развіваюць, дапаўняюць або паясняюць выказаную думку, паўтараючы пры гэтым адно з слоў папярэдняга сказа ці словазлучэння. Ты ад мяне цяпер далёка, Але і з той далечыні Гараць вясёлкай яснавокай Твае прывабныя агні. Колас. Кожны выбірае сам сабе шлях да шчасця, але толькі яно не заўсёды даецца лёгка і проста. Паслядовіч. [Несцяровіч:] — Людзей нам патрэбна многа, але такіх, якія працуюць. Чорны.
2. Далучае члены сказа і сказы, звязаныя паміж сабой часавай паслядоўнасцю (часта ў спалучэнні з прыслоўямі часу або словамі, якія абазначаюць час). На лесніковым двары забрахаў сабака, але зараз жа сціх, відаць, пазнаўшы гаспадара. Паслядовіч. Люба зачыніла дзверы, але праз хвіліну хтосьці пачаў стукаць у іх. Чорны. З аднаго паста абазваўся кулямёт, але пасля першага стрэлу з “трыццацьчацвёркі” ён змоўк. Мележ.
3. Ужываецца ў пачатку самастойных сказаў пры рэзкім пераходзе да новай думкі або новай тэмы выказвання; адпавядае злучніку “ды”. Нават Ячны і той маўчаў... Але што я кажу, — ён, бадай, лепш за ўсіх разумеў, што за свята было для Івана ў той дзень. Брыль. [Пан:] — Бяры сабе з маёнтка, што пажадаеш, ды ідзі дахаты, каб я цябе больш не бачыў! — Добра, — кажа дзяўчынка. — Але мне хочацца на адыход цябе віном пачаставаць. Якімовіч.
4. Выкарыстоўваецца ў мове адной асобы пры адказе самому сабе ці нязгодзе з самім сабою або на пачатку рэплікі пры адказе субяседніку. [Лютынскі:] Тут канечне доктар патрэбен. Але дзе нам узяць яго? Крапіва. На возеры мяце пазёмка, рухомы снег схаваў ворагаў, якія заляглі, накрыліся халатамі і, безумоўна, некуды паўзуць. Але куды? Адступаюць назад ці падпаўзаюць да берага, да нас? Шамякін. [Ніна:] “Мусіць, доля, лёс мой такі ўжо, што суджана прапасці ні за што... Але ж не! Знайду і на.. [Лявона] ўправу...” Галавач.
III.у знач. нескл. наз., н. Акалічнасці, якія перашкаджаюць ажыццяўленню чаго-н. Ніякіх “але”.
@але/22, часціца. 1.сцвярджальная. Ужываецца пры сцвярджальным адказе або згодзе з чым-н. [Наведвальнік:] — Магу вас запэўніць, тыя [стравы] надзвычай каларыйныя. [Жанчына:] — Ну, але, але. А от ці смачныя, а? Васілёнак.
2.узмацняльная (у спалучэнні з часціцай “ж” і наступным “і”). Выказвае здзіўленне, захапленне, абурэнне, іронію. Але ж і навальніца! Але ж і нягоднік! Але ж і ты добры, нечага сказаць. □ [Купрыян:] — Ну, ты, брат Мікіта, і дока! Але ж і на выдумкі хват! Колас.
@алеаграфічны, -ая, -ае. Спец. Які звязаны з алеаграфіяй, выкананы пры дапамозе алеаграфіі.
@алеаграфія, -і, ж. 1. Устарэлы спосаб узнаўлення карцін, якія намаляваны алейнымі фарбамі.
2. Копія карціны, малюнка, атрыманая такім спосабам.
[Ад лац. oleum — алей і грэч. grapho — пішу.]
@алеанафт, -у, м. Машыннае змазачнае масла.
@алеандр, -а, м. Паўднёвая вечназялёная расліна сямейства кутравых з вузкім лісцем і вялікімі белымі або ружовымі пахучымі кветкамі. Вялікі ўчастак зямлі быў абсаджаны алеандрамі. Кусты спляліся і ўтварылі жывую вечназялёную агароджу. Шамякін.
[Фр. oleandre.]
@алеандравы, -ая, -ае. Які мае адносіны да алеандра. Алеандравы куст.
@алебарда, -ы, ДМ -дзе, ж. Старажытная зброя — сякера на доўгім дрэўку, якое заканчваецца кап'ём.
[Фр. hallebarde з араб.]
@алебастр, -у, м. 1. Празрысты дробназярністы гіпсавы камень, які ўжываецца для арнаментных вырабаў.
2. Абпалены і размолаты белы гіпс, які выкарыстоўваецца ў будаўніцтве як вяжучы матэрыял.
[Грэч. alаbastros ад назвы горада ў Егіпце.]
@алебастравы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алебастру. Алебастравая гара. // Зроблены з алебастру. Алебастравая ваза.
@алегарызм, -у, м. Алегарычны спосаб абмалёўкі, адлюстравання. Алегарызм апавяданняў Коласа з цыкла “Казкі жыцця” не з'явіўся адыходам пісьменніка ад рэалізму. “Полымя”.
@алегарычнасць, -і, ж. Уласцівасць алегарычнага.
@алегарычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алегорыі. Алегарычны жанр. // Пабудаваны на алегорыі, іншасказальны. Алегарычны вобраз.
@алегорыя, -і, ж. У літаратуры і мастацтве — выказванне адцягненага паняцця пры дапамозе канкрэтнага мастацкага вобраза; іншасказальнасць. Боязь, каб дзённік не папаў каму-небудзь у рукі і не расчыніў таямніцы яго душы, прымушала [Лабановіча] шукаць адмысловыя спосабы і формы запісаў, ужываць розныя алегорыі. Колас.
[Грэч. allegoria — іншасказанне.]
@алегра.
1.прысл. Хутка, ажыўлена (пра тэмп выканання музычнага твора).
2.нескл., н. Музычны твор або яго частка ў хуткім тэмпе.
[Іт. allegro — весела.]
@алегрэта.
1.прысл. У тэмпе менш хуткім, чым алегра.
2.нескл., н. Музычны твор або яго частка ў такім тэмпе. Алегрэта з 7-ай сімфоніі Бетховена. [Іт. allegretto.]
@аледзянелы, -ая, -ае.
1. Тое, што і абледзянелы.
2. Халодны, як лёд; змерзлы, адубелы, скарчанелы. Ні ў кога не хапала адвагі ўвайсці ў аледзянелую ваду. Галавач.
@аледзяненне, -я, н. Дзеянне і стан паводле дзеясл. аледзянець (у 1 знач.).
@аледзянець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Тое, што і абледзянець.
2. Зрабіцца халодным, як лёд; змерзнуць, адубець, скарчанець.
@алеепадобны, -ая, -ае. Які нагадвае алей, мае яго ўласцівасці.
@алеін, -у, м. Тэхнічная алеінавая кіслата.
[Ад лац. oleum — алей.]
@алеінавы, -ая, -ае. У выразе: алеінавая кіслатагл. кіслата.
@алеістасць, -і, ж. Уласцівасць алеістага; ступень наяўнасці, утрымання алею ў чым-н. Алеістасць сланечнікавага семя.
@алеісты, -ая, -ае.
1. Які ўтрымлівае ў сабе алей, мае прымесь алею.
// Які мае некаторыя якасці алею; падобны на алей. Алеістая вадкасць. 2. Блішчасты, глянцавы, як бы пакрыты алеем. Алеісты ліст.
@алей, алею, м. 1. Тлушч з расліннага насення: канаплянага, макавага, ільнянога, гарчычнага, сланечнікавага і пад. Канапляны алей. Какосавы алей. □ Пасля наварыстай капусты і гарачых дранікаў з алеем Юрка забраўся на палаткі. Курто. [Барановічаў кум:] — Калі ў каго які з гарнец канапель ці семя ёсць, дык ён выцісне якую бутэльку алею і ў Тадулічах. Чорны.
2. Аліўкавы тлушч, які выкарыстоўваецца ў царкоўным абыходку; ялей. Самы просты, звычайны пачатак: нарадзіўся адзін чалавек. Першым поп за яго ўзяў падатак, мазануў алеем па галаве. Дубоўка.
// перан. Прытворная ласкавасць, празмерная ліслівасць. Сочыцца мірны алей з языкоў У лорда Сесіля і Поля Банкура І ў тых, што за імі ў цяньку стаяць. Крапіва. Ухмылка крывіць яго пыскі, З іх чуць не капае алей. Марына кланяецца нізка, І Богут зорыць весялей. Колас.
@алейнасць, -і, ж. Ступень, колькасць алею ў чым-н. Алейнасць насення сланечніку вагаецца ў вельмі шырокіх межах: ад 28-30 да 45-47%.
@алейнік, -а, м. Тое, што і алейшчык.
@алейніца, -ы, ж. Бутэлька, бляшанка, каністра для алею.
@алейны, -ая, -ае.
1. Які звязаны з алеем, утвораны алеем, складаецца з алею. Алейная пляма. Алейная скалка ў супе. 2. Выкананы фарбамі, якія расцёрты на алеі, звязаны з ужываннем такіх фарбаў. Алейны жывапіс. Алейны партрэт. Алейная фарба. 3. З якіх вырабляецца алей (пра расліны). Алейныя культуры. 4. Які адносіцца да вытворчасці алею. Алейны завод.
@алейня, -і; Р мн. -няў; ж. Прадпрыемства па вытворчасці алею. На пабудове камбіната ішла падрыхтоўка да пуску млына, алейні, ваўначоскі. Сташэўскі.
@алейшчык, -а, м. Спецыяліст па вытворчасці алею; алейнік.
@алекаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Пацвярджаць што-н., сказанае другім, вымаўляючы “але”.
@александрыйскі, -ая, -ае. Звязаны з Александрыяй як з цэнтрам эліністычнай культуры. Александрыйскі музей. Александрыйская бібліятэка. ○ Александрыйскі вершгл. верш. Александрыйская паперагл. папера. Александрыйскі стручокгл. стручок.
@александрыт, -у, М -рыце, м. Каштоўны камень смарагдава-зялёнай афарбоўкі пры дзённым святле і чырвона-фіялетавы пры штучным асвятленні.
@аленевы, -ая, -ае.
1. Які належыць аленю; зроблены са скуры аленя. Аленевы рог. Аленевыя боты. Аленевая шапка. 2.у знач. наз.аленевыя, -ых. Сямейства жвачных парнакапытных жывёлін.
○ Аленевы мохгл. мох.
@аленегадовец, -доўца, м. Спецыяліст па аленегадоўлі; аленявод.
@аленегадоўля, -і, ж. Развядзенне і вырошчванне аленяў як галіна жывёлагадоўлі.
@аленегадоўчы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аленегадоўлі. Аленегадоўчы саўгас. Аленегадоўчая ферма.
@аленіна, -ы, ж. Мяса аленя.
@алень, -я, м. Свойская і дзікая жвачная жывёліна атрада парнакапытных з галінастымі рагамі і кароткім хвастом. Паўночны алень. Алень-марал. Плямісты алень. Язда на аленях.
@аленябык, -небыка, м. Жвачная жывёліна атрада парнакапытных з доўгімі спіральна закручанымі рагамі, якая водзіцца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыцы.
@аленявод, -а, м. Тое, што і аленегадовец.
@аленяня і аленянё, -няці; мн. -няты, -нят; н. Дзіцяня аленя.
@алергічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да алергіі. Алергічны стан. Алергічнае захворванне.
@алергія, -і, ж. Змененая адчувальнасць ці рэактыўнасць арганізма на паўторнае дзеянне некаторых рэчываў.
[Грэч. allos — другі і ergon — дзеянне.]
@алеутгл. алеуты.
@алеуткагл. алеуты.
@алеуты, -аў; адз.алеут, -а, М алеуце, м.;алеутка, -і, ДМ -тцы; мн. алеуткі, -так; ж. Карэннае насельніцтва Алеуцкіх астравоў.
@алеуцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алеутаў. Алеуцкая мова.
@алешкавы, -ая, -ае. Тое, што і альховы, алешнікавы. [Воўк] паволі пасунуў праз алешкавы параснік, што ля ракі. Лынькоў.
@алешнік, -у, м., зб. 1. Альховы лес, зараснік альховых кустоў. За полем пачынаўся гай з густога алешніку і бярэзніку. Якімовіч. Густы алешнік і месцамі лаза зялёнай сцяной аплялі азёрныя берагі з усіх бакоў. Галавач.
2. Альховыя дровы, будаўнічы матэрыял з вольхі і пад. Воз алешніку.
@алешнікавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да алешніку. На алешнікавым узгорку выбралі месца, каб будаваць першы барак для рабочых. Чорны.
@алешына, -ы, ж. 1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых; вольха. На балоце між густых алешын пасуцца авечкі. Грамовіч.
2.толькі адз. Драўніна, матэрыял гэтага дрэва.
@алея, -і, ж. Дарога, абсаджаная з абодвух бакоў дрэвамі або кустамі; дарожка ў садзе ці парку; прысады. Ад шляху пайшла бярозавая алея і ўперлася ў разложысты сад. Пестрак. У парку грымеў аркестр, па асветленых алеях цяклі бясконцыя людскія ручаі. Хадкевіч.
@алё, выкл. Вокліч, які ўжываецца ў час размовы па тэлефоне як адказ на тэлефонны выклік, у значэнні “слухаю”, “слухайце”, “каля тэлефона”.
[Англ. hallo.]
@алёс, алёсу і альсу, м. Абл. Нізкі заліўны луг; зарослая хмызняком або трысцём нізіна; забалочанае месца. Побач з дарогай ляжаў цёмны дрымучы алёс. Там сярод дрэў угадваліся лаза, чарот і зялёныя завадзі. Ракітны. Нялёгка дарогаю гэтай ісці, Па алёсах глухіх, у высокім трысці. Зарыцкі.
@алёсавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алёсу.
@алжырацгл. алжырцы.
@алжыркагл. алжырцы.
@алжырскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алжырцаў, Алжыра.
@алжырцы, -аў; адз.алжырац, -рца, м.;алжырка, -і, ДМ -рцы; мн. алжыркі, -рак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Алжыра.
@алібі, нескл., н. Знаходжанне абвінавачанага ў момант, калі адбывалася злачынства, у другім месцы, як доказ невінаватасці ў злачынстве.
[Лац. alibi — дзе-небудзь у іншым месцы.]
@аліва, -ы, ж. 1. Вечназялёнае паўднёвае дрэва сямейства маслінавых; масліна. Дык няхай гучыць над светам слова, Слова гневу ходзіць па зямлі, Каб пад сонцам цвіў мой край сасновы І алівы вашыя цвілі!.. Рудкоўскі.
2. Ядомы плод гэтага дрэва.
3. Алей, атрыманы з яго пладоў.
4. Змазачнае масла. [Пракоп:] Трактар каштуе вялікіх грошай: і сам ён дарагі, і бензін аплаціць трэба, аліву. Колас. У ваччу яшчэ стаялі высокія сцены, чорныя з жаўтаватым водлівам, машынная аліва на жалезных прэнтах і калёсах. Чорны.
[Лац. oliva.]
@алівін, -у, м. Сілікат магнію і жалеза; паўкаштоўны камень зеленаватага колеру розных адценняў.
[Ад лац. oliva — масліна.]
@алігарх, -а, м. 1. У антычныя і сярэдневяковыя часы — член алігархічнага ўрада.
2. Прадстаўнік буйнога манапалістычнага капіталу.
@алігархічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да алігархіі. Алігархічны лад. Алігархічнае кіраўніцтва.
@алігархія, -і, ж. 1. У антычныя часы і сярэдневякоўе — дзяржаўны лад, заснаваны на панаванні невялікай групы найбольш багатых і знатных асоб, а таксама пануючая група. Венецыянская алігархія. 2.перан. Палітычнае і эканамічнае панаванне невялікай групы імперыялістаў, прадстаўнікоў буйнога манапалістычнага капіталу. Фінансавая алігархія. [Грэч. oligarchia — улада нямногіх.]
@алігатар, -а, м. Тупарылы кракадзіл, які водзіцца ў Паўночнай Амерыцы і Паўднёвым Кітаі. Місісіпскі алігатар. Кітайскі алігатар. [Англ. alligator з ісп. el lagarto — яшчарка.]
@алізарын, -у, м. Фарбавальнае рэчыва, якое вырабляецца з карэння марэны або з мінералаў. Чырвоны алізарын. [Фр. alisarine з араб.]
@алізарынавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да алізарыну.
// Зроблены з алізарыну. Алізарынавыя фарбы. Алізарынавае чарніла.
@алілуйшчык, -а, м. Іран. Чалавек, які празмерна ўсхваляе каго-, што-н., наносячы гэтым шкоду справе.
@алілуйшчына, -ы, ж. Іран. Празмернае ўсхваленне каго-, чаго-н.
@алілуя, выкл. Хвалебны малітоўны выгук у набажэнствах іудзейскай і хрысціянскай рэлігій.
/ у знач. наз.алілуя, нескл. Спяваць алілуя. [Грэч. alliluia ад стараж.-яўр. halelü Jah — хваліце Іегову.]
@аліментны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аліментаў. Аліментныя справы ў судзе.
@аліментшчык, -а, м. Разм. Той, хто плаціць аліменты.
@аліментшчыца, -ы, ж. Разм. Жанчына, якая плаціць аліменты.
@аліменты, -аў; адз. няма. Сродкі, якія выплачваюцца на ўтрыманне непрацаздольных дзяцей ці бацькоў асобамі, якія звязаны з імі адносінамі роднасці. Плаціць аліменты. Атрымліваць аліменты. Закон аб аліментах. [Ад лац. alimentum — утрыманне, харчаванне.]
@алімп, -а, м. 1. (З вялікай літары). Гара ў паўночнай Фесаліі, на якой, паводле вераванняў старажытных грэкаў, жылі багі; зборышча багоў.
2.Жарт. і іран. Пра абраннікаў якога-н, грамадства. Літаратурны алімп. [Грэч. Olympos.]
@алімпіец, -пійца, м. 1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бог, жыхар Алімпа.
2. Пра чалавека з урачыста важным, велічна спакойным абліччам.
3. Удзельнік алімпійскіх гульняў.
@алімпійка, -і, ДМ -пійцы; Р мн. -піек; ж. Жан. да алімпіец (у 3 знач.).
@алімпійскі, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да Алімпа. Алімпійскія багі. 2. Урачыста-спакойны, непарушны. Лемяшэвіч цярпліва чакаў у настаўніцкай, спачатку абураючыся, потым — з алімпійскім спакоем: сядзеў і перачытваў школьныя праграмы. Шамякін.
○ Алімпійскія гульнігл. гульня.
@алімпіяда, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. У старажытных грэкаў — чатырохгадовы перыяд паміж двума святкаваннямі алімпійскіх гульняў, які служыў адзінкай летазлічэння.
2. Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.
3. У СССР — агляд самадзейнага мастацтва (спевакоў, танцораў, музыкантаў і інш.). Алімпіяда мастацкай самадзейнасці школьнікаў. [Грэч. Olympiаs.]
@алітэрацыя, -і, ж. Паўтарэнне аднолькавых або блізкіх зычных для ўзмацнення гукавой выразнасці паэтычнай мовы, якое дасягаецца адпаведным падборам слоў, напрыклад: Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары. Колас.
@аліўкавы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да алівы. Аліўкавы гай. // Які здабываецца з алівы.
2. Жоўта-зялёны. Матэрыя аліўкавага колеру.
@алкагалізм, -у, м. Хваравітая, пастаянная цяга да алкагольнага пітва; п'янства.
@алкагалічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак: ж. Жан. да алкаголік; п'яніца.
@алкагалічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да алкаголю, алкаголікаў.
@алкаголік, -а, м. Той, хто хварэе на алкагалізм; п'яніца.
@алкаголь, -ю, м. 1. Вінны спірт.
// Разм. Наогул гарэлка і гарэлачныя вырабы.
2.толькі мн. (алкаголі, -яў). Спец. Шэраг арганічных злучэнняў, у склад малекул якіх уваходзіць група атамаў кіслароду і вадароду; спірты.
[Ням. Alkohol з араб.]
@алкагольны, -ая, -ае. Які мае адносіны да алкаголю, змяшчае ў сабе алкаголь. Алкагольнае атручэнне. Алкагольныя напіткі.
@алкалоід, -у, М -дзе, м. Спец. Арганічнае рэчыва, падобнае на шчолач, якое мае ў сабе азот і вызначаецца моцным фізіялагічным дзеяннем.
@алкалоідны, -ая, -ае. Спец. Які складаецца з алкалоідаў, звязаны з алкалоідамі.
@алмаз, -а і -у, м. 1. -у. Празрысты, звычайна бясколерны, каштоўны камень, які сваім бляскам і цвёрдасцю перавышае ўсе іншыя мінералы і самацветы; агранены ў пэўную форму, называецца брыльянтам. У снежнай завеі гарэлі алмазам Старыя крамлёўскія вежы. Колас.
2. -а. Тонкі асколак гэтага каменя, устаўлены ў аправу з дзяржаннем, прыстасаваны для рэзання шкла; шкларэз.
[Цюрк.]
@алмазны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алмазу (у 1 знач.). Алмазныя россыпы. Алмазны бляск. // Зроблены з алмазу (алмазаў); упрыгожаны алмазам. Алмазныя каралі. Алмазная шпілька.
@алмазчык, -а, м. Спецыяліст па вырабу алмазаў (у 1 знач.).
@ало, выкл. Разм. Тое. што і алё.
@аловак, алоўка, м. Тое, што і карандаш. Чорны аловак. Хімічны аловак. Каляровыя алоўкі.
@алойны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алоэ. Алойны сок. Алойны ліст.
@алоўкавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алоўка. Алоўкавая фабрыка. // Зроблены, выкананы алоўкам. Алоўкавыя запісы. Алоўкавы партрэт.
@алоэ, нескл., н. Тое, што і альяс.
@алтаецгл. алтайцы.
@алтайкагл. алтайцы.
@алтайскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да алтайцаў, Алтая. Алтайскія горы. Алтайскія мовы.
@алтайцы, -аў; адз.алтаец, -тайца, м.;алтайка, -і, ДМ -тайцы; мн. алтайкі, -таек; ж. Народнасць, якая складае частку насельніцтва Горна-Алтайскай аўтаномнай вобласці.
@алтар, -а, м. 1. У старажытных народаў — месца, на якое ўскладаліся ахвярапрынашэнні і перад якім адпраўляліся культавыя абрады.
2. Усходняя частка царквы, дзе знаходзіцца прастол, аддзеленая ад агульнага памяшкання іканастасам. [Вінцук] стаяў і глядзеў у дол, але адчуў, што цікаўныя бабулькі ўжо знайшлі яго і глядзяць не ў бок алтара, а на яго. Чарнышэвіч.
◊ Узлажыць (прынесці) на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) гл. узлажыць.
[Лац. altare ад altus — высокі.]
@алтарны, -ая, -ае. Які мае адносіны да алтара, звязаны з ім. Алтарныя дзверы. Алтарная разьба.
@алтын, -а, м. Старадаўняя руская манета вартасцю ў тры капейкі.
@алфавіт, -а, М -віце, м. Сукупнасць літар якой-н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; азбука. Беларускі алфавіт. Лацінскі алфавіт. [Грэч. alpha і beta.]
@алфавітны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алфавіта. Алфавітнае пісьмо. Алфавітная кніга. // Размешчаны паводле алфавіта. Алфавітны паказальнік. Алфавітны каталог.
@алхімік, -а, м. Той, хто займаўся алхіміяй.
@алхімічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алхіміі.
@алхімія, -і, ж. Сярэдневяковае містычнае вучэнне, якое папярэднічала навуковай хіміі і было накіравана на адшуканне “філасофскага каменя” як цудадзейнага сродку для лячэння ўсіх хвароб, для ператварэння простых металаў у золата і пад.
@алыча, -ы, ж. 1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных, род дробнай слівы.
2.зб. Плод гэтага дрэва. Варэнне з алычы. [Цюрк.]
@алычовы, -ая, -ае. Зроблены, прыгатаваны з алычы.
@альбатрос, -а, м. Вялікая марская вадаплаўная птушка атрада буравеснікаў з доўгімі вузкімі крыламі і моцнай выгнутай дзюбай. Амаль над галавой плаўна і.. лёгка кружыў беласнежны альбатрос. Гамолка.
[Фр. albatros.]
@альбінізм, -у, м. Спец. Адсутнасць у жывёльнага або расліннага арганізма нармальнай пігментацыі.
[Ад лац. albus — белы.]
@альбінос, -а, м. Чалавек, жывёла або расліна з адзнакамі альбінізму.
@альбіноска, -і, ДМ -носцы; Р мн. -сак; ж. Жан. да альбінос.
@альбо, злучнік. Ужываецца ў тых самых значэннях, што і злучнік “або”.
@альбом, -а, м. 1. Сшытак або кніга з чыстымі лістамі для вершаў, песень, малюнкаў, фатаграфій, паштовак і пад. Сямейны альбом. 2. Тэматычны збор відаў, малюнкаў, чарцяжоў і інш., пераплеценых разам або складзеных у папку.
[Фр. album.]
@альбомны, -ан, -ае. Які мае адносіны да альбома. Альбомны ліст. // Прызначаны для альбома. Альбомныя вершы.
@альбумін, -у, м. Спец. Просты бялок, які раствараецца ў вадзе. Малочны альбумін. Крывяны альбумін. [Ад лац. albumen, albuminis — бялок.]
@альбумінавы, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да альбуміну, звязаны з альбумінам. Альбумінавы завод. Альбумінавая фатаграфічная папера. // Які прыгатаваны з альбуміну, складаецца з альбуміну. Альбумінавая мука. Альбумінавы хлеб.
@альвеалярны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да альвеолаў.
○ Альвеалярныя зычныягл. зычны. Альвеалярнае паветрагл. паветра.
@альвеолы, -аў; адз.альвеола, -ы, ж. 1. Найдрабнейшыя пузыркі, якія ўтвараюцца лёгачнай тканкай і да якіх падыходзяць канцавыя разгалінаванні крывяносных жылак.
2. Ямкі ў сківіцах, дзе змяшчаюцца карані зубоў.
@альдраванда, -ы, М -дзе. ж. Водная насякомаедная рэліктавая расліна сямейства расянкавых.
@алькоў, -кова, м. Ніша для ложка ў сцяне пакоя.
[Фр. alčove з араб.]
@алькоўны, -ая, -ае.
1. Звязаны з альковам, прызначаны для алькова. Алькоўная фіранка. 2.перан. Амурны, залётны, рамантычны. Алькоўныя сакрэты, тайны.
@альма-матэр, -ы, ж. Старадаўняя назва універсітэта ў лексіконе студэнтаў.
[Лад. alma mater — маці-карміцелька.]
@альманах, -а, М-у, м. Зборнік літаратурна-мастацкіх, гістарычных і публіцыстычных твораў розных аўтараў.
[Ад араб. almanah. — каляндар.]
@альпака, нескл., н. 1. Свойская бязрогая млекакормячая жывёліна роду ламаў сямейства вярблюдавых, якую разводзяць у высакагорнай зоне Пэру і Балівіі.
// Поўсць гэтай жывёліны.
2. Высокагатунковая тканіна, зробленая з поўсці альпака.
[Амерыканскае alpaka або alpaga.]
@альпары. Спец. 1.прысл. Па намінальнай цане (пра курс каштоўных папер). Плаціць альпары. 2.нескл., н. Роўнасць біржавай і намінальнай вартасці каштоўнай паперы.
[Іт. al pari — нароўні.]
@альпеншток, -а, м. Доўгая палка з вострым жалезным наканечнікам, з дапамогай якой узыходзяць на высокія горы, ледавікі.
[Ням. Alpenstock.]
@альпійскі, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да Альпаў.
2. Які размешчаны, знаходзіцца на гарах; высакагорны. Альпійскі луг. Альпійская расліннасць.
@альпінізм, -у, м. Від спорту; высакагорны турызм.
@альпініст, -а, М -сце, м. Той, хто займаецца альпінізмам. База альпіністаў.
@альпіністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да альпініст.
@альпінісцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да альпінізму, альпініста. Альпінісцкі паход. Альпінісцкі лагер.
@альпініяда, -ы, ДМ -дзе; Р мн. -яд і -ядаў; ж. Масавы паход альпіністаў.
@альсовы, -ая, -ае. Тое, што і алёсавы. Паднялася ўжо альсовая трава, і навокал была такая духмянасць, што, здавалася, яе не толькі ўдыхаў бы, а піў бы. Сабаленка.
@альт, -а, Мальце; мн. альты, -оў, м. 1. Нізкі дзіцячы або жаночы голас. Вучань звонкім альтам адказваў, а.. [настаўніца] папраўляла яго меладычным галаском. Ермаловіч. Гэтыя начныя хоры складаліся галоўным чынам з дзявочых альтоў і дыскантаў. Васілевіч.
// Той, хто спявае такім голасам. Малады зычны альт выводзіў пявучыя мелодыі арыі. Гартны.
2. Другая па вышыні партыя шматгалосага музычнага твора.
3. Музычны смычковы або медны духавы інструмент нізкага рэгістру.
@альтанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Летняя паркавая або садовая пабудова для адпачынку; сховішча ад дажджу і сонца. Не так даўно расце сядзіба, А паглядзі, што ёсць у ёй: Садок, альтанка ў форме грыба, Дзе ўтульнасць знойдзеш і спакой. Колас.
@альтовы, -ая, -ае. Які мае адносіны да альта.
@альтруізм, -у, м. Бескарыслівае служэнне іншым, гатоўнасць ахвяраваць для другіх сваімі асабістымі інтарэсамі; проціл. эгаізм.
[Фр. altruisme.]
@альтруіст, -а, М -сце, м. Той, хто ў сваёй дзейнасці кіруецца пачуццямі альтруізму.
@альтруістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. -так; ж.Жан. да альтруіст.
@альтруістычнасць, -і, ж. Уласцівасці альтруістычнага.
@альтруістычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да альтруізму, заснаваны на альтруізме, прасякнуты альтруізмам. Альтруістычны ўчынак.
@альтыметр, -а, м. Авіяцыйны барометр, які паказвае ў метрах вышыню пад'ёму; вышынямер.
[Ад. лац. altus — высокі і грэч. metreo — мераю.]
@альтыст, -а. М -сце, м. Музыкант, які іграе на альце.
@альтэрацыя, -і, ж. Спец. Павышэнне або паніжэнне гуку на паўтона або на цэлы тон,
[Ад лац. alteratio — змяненне.]
@альтэрнатыва, -ы, ж. 1. Неабходнасці выбару паміж дзвюма магчымасцямі, адна з якіх выключае другую.
2. Кожная з гэтых магчымасцей.
[Фр. alternative ад лац. alternare — чаргавацца.]
@альтэрнатыўны, -ая, -ае. Які дапускае адну з дзвюх магчымасцей. Альтэрнатыўнае пытанне.
@альтэрнацыя, -і, ж. Спец. Заканамернае чаргаванне гукаў фанетычна розных, але этымалагічна блізкіх у словах з агульнай асновай (пяку — пячэш); чаргаванне марфем (гарачы — гаручы).
[Лац. alternatio — чаргаванне.]
@альфа, -ы, ж. Назва першай літары грэчаскага алфавіта.
○ Альфа-прамені — паток дадатна зараджаных часцінак — ядраў атамаў гелію, якія ўзнікаюць пры радыеактыўным распадзе некаторых рэчываў. Ад альфы да амегі —ад пачатку да канца. Альфа і амега — пачатак і канец чаго-н.; усё галоўнае.
[Грэч. alfa.]
@альховы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да вольхі. Альховыя дровы. Альховы ліст. // Зроблены з вольхі. Альховыя начоўкі. □ Хоць альховы, абы новы. Прымаўка.
@альхоўнік, -у, м., зб. Тое, што і алешнік.
@альцінг, -а, м. Парламент у Ісландыі.
@альшанік, -у, м. Тое, што і алешнік.
@альшына, -ы, ж. Тое. што і алешына. А гэта я пачуў ад тых альшын, Што выраслі на берагах Разліва. Танк.
@альшэўнік, -у, м., зб. Тое, што і алешнік.
@альянс, -у, м. Саюз, арганізаваны на аснове дагаворных абавязацельстваў.
@альяс, -у, м. Шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства лілейных з тоўстымі прадаўгаватымі калючымі лістамі; алоэ. На вокнах, як і раней, стаяў рагаты калюча альяс. Броўка.
@альясавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да альясу. Альясавыя лісты.
@алювій, -ю, м. Адклады, якія ўтварыліся з рачных наносаў.
[Лац. alluvio.]
@алювіяльны, -ая, -ае. Які ўтварыўся з наносаў рэк у рачных далінах. Алювіяльная глеба.
@алюмініевы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алюмінію. Алюмініевая прамысловасць. // Які мае ў сабе алюміній. Алюмініевы сплаў. // Зроблены з алюмінію. Алюмініевыя талеркі.
@алюміній, -ю, м. Хімічны элемент, лёгкі метал серабрыста-белага колеру.
[Ад лац. alumen, aluminis — галун.]
@алюр, -у, м. Спосаб хады альбо бегу каня (рысь, галоп і інш.).
[Фр. allure.]
@аляніца, -ы, ж. Самка аленя. Па рэдкім ягадніку і мху, крута выгнуўшы шыю, імчыць аляніца, а следам за ёю гарэзнае алянятка з кароткім хвосцікам-кутасом. Лось.
@аляпаватасць, -і, ж. Уласцівасць аляпаватага.
@аляпаваты, -ая, -ае. Зроблены без густу, груба. Аляпаваты ўзор. // перан. Грубы, няўклюдны. Аляпаватае разважанне.
@амазонка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. 1. Жанчына-коннік. [Таня:] — Я недзе чытала, што ў даўнія часы былі жаночыя войскі. Здаецца, амазонкамі звалі. Новікаў.
2. Доўгая жаночая сукенка для язды на конях. Імчаліся конна маладыя паненкі ў чорных амазонках. Бядуля.
3.часцей мн. (амазонкі, -нак). Паводле грэчаскай міфалогіі — ваяўнічае племя жанчын.
@амаладжэнне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. амаладзіць, амаладзіцца.
@амаладзіцца, -ладжуся, -лодзішся, -лодзіцца; зак. Стаць маладым, маладзейшым.
// Уключыць у свой склад большую колькасць моладзі (пра арганізацыю).
@амаладзіць, -ладжу, -лодзіш, -лодзіць; зак., каго-што. 1. Зрабіць маладзейшым.
// Увесці моладзь у склад чаго-н. Амаладзіць праўленне. 2. Узмацняючы дзейнасць залоз унутранай сакрэцыі, вярнуць арганізму ўжо страчаныя адзнакі маладосці.
// Абрэзаць сучча і голле старога дрэва для ўзмацнення росту маладых парасткаў.
@амалоджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад амаладзіць.
@амалоджванне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. амалоджваць — амаладзіць і амалоджвацца — амаладзіцца.
@амалоджвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да амаладзіцца.
2.Зал. да амалоджваць.
@амалоджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да амаладзіць.
@амаль, прысл. Мала чаго не хапае да чаго-н., ледзь не.., каля, блізка, прыблізна каля... Лапата была старая, іржа амаль наскрозь праела жалеза. Самуйлёнак. Амаль без асаблівых прыгод дабраліся.. [Астап і Міколка] да горада. Лынькоў.
@амальгама, -ы, ж. Сплаў некаторых металаў (золата, срэбра і інш.) з ртуццю, а таксама раствор металу ў ртуці.
[Фр. amalgame з араб.]
@амальгамаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад амальгамаваць.
@амальгамавацца, -муецца; незак. Зал. да амальгамаваць.
@амальгамаваць, -мую, -муеш, -муе; зак. і незак., што. Сплавіць (сплаўляць) які-небудзь метал з ртуццю, а таксама растварыць (раствараць) які-н. метал у ртуці.
// Пакрыць (пакрываць) амальгамай. Амальгамаваць люстра.
@аман. Тое, што і амін. - Няхай ад гэтае ночы ўсё забудзецца і аман, — трывожна папрасіў Сяргей. Чорны.
@аманал, -у, м. Выбуховае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў ваеннай і горнай справе. А ў часе будаўніцтва ўсё наўкола грымела ўзрывамі дынаміту і аманалу. Галавач. Мы горны Алашань прайшлі, крышылі скалы аманалам. Дубоўка.
@аманалавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да аманалу. Аманалавы выбух.
@аманіміка, -і, ДМ -міцы, ж. 1. Сукупнасць амонімаў якой-н. мовы.
2. Раздзел лексікалогіі, які вывучае амонімы.
@аманімічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аманіміі, амонімаў.
@аманімія, -і, ж. Гукавое супадзенне слоў, якія адрозніваюцца паміж сабою значэннем.
@амар, -а, м. Вялікі марскі рак атрада дзесяціногіх.
[Фр. homard.]
@амаралізм, -у, м. Адсутнасць маральных прынцыпаў.
@амаральнасць, -і, ж. Уласцівасць амаральнага. Амаральнасць паводзін.
@амаральны, -ая, -ае. Пазбаўлены маралі. Амаральны чалавек. Амаральны ўчынак.
@амартызавацца, -зуецца; незак. Зал. да амартызаваць.
@амартызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. Зрабіць (рабіць) амартызацыю чаго-н.
@амартызатар, -а, м. У машынах, апаратах — прылада, якая аслабляе дзеянне штуршкоў, удараў.
@амартызацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да амартызацыі.
// Які служыць для амартызацыі. Амартызацыйнае прыстасаванне.
@амартызацыя, -і, ж. 1. Паступовае зніжэнне вартасці машын, будынкаў, інструменту і пад. у выніку зношвання.
// Перанясенне вартасці машын, будынкаў і інш. на прадукцыю.
2. Аслабленне дзеяння штуршкоў, удараў пры дапамозе спецыяльных прылад.
[Ад лац. amortisatio — аслабленне.]
@амарыліс, -у, м. Дэкаратыўная цыбульная расліна сямейства амарылісавых з прыгожымі рознага колеру кветкамі.
[Грэч. amarillis.]
@амарылісавы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да амарылісу.
2.у знач. наз.амарылісавыя, -ых. Сямейства шматгадовых цыбульных раслін.
@аматар, -а, м. 1. Ахвотнік да чаго-н. Аматар на выдумкі. Аматар музыкі. □ [Прыборны] быў вялікі аматар усяго надзвычайнага, прыгодніцкага. Шамякін.
2. Той, хто займаецца чым-н. не як прафесіянал; любіцель. Рыбалоў-аматар. □ Гэта будуць свае, калгасныя артыстычныя кадры з досыць высокай кваліфікацыяй. Цяжка сказаць, хто яны: аматары ці прафесіяналы? Дуброўскі.
[Фр. amateur ад лац. amator.]
@аматарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да аматар.
@аматарскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аматара, аматараў. Аматарскі спектакль.
@аматарства, -а, н. Занятак аматара, аматараў.
@амба. Разм. Ужываецца ў значэнні “усё”, “канец”, “смерць”. [Зёлкін:] Пеця... ты яшчэ нічога не чуў пра нашага Чарнавуса? Амба... Крапіва. [Скакун:] Жыве чалавек і раптам не стала чалавека, амба, каюк. Гурскі.
@амбарас, -у, м. Уст. Клопаты, турботы, непакой. Колькі амбарасу Каля гэтай справы! Крапіва.
[Фр. embarras.]
@амбітны, -ая, -ае. Тое, што і амбіцыйны. Пісар жа быў таўстаморды, амбітны, уладалюбны. Гарэцкі.
@амбіцыйны, -ая, -ае. Поўны амбіцыі, з амбіцыяй. Амбіцыйная заява.
@амбіцыя, -і, ж. Празмернае пачуццё асабістай годнасці; самалюбства. Прафесійная амбіцыя. Збіцца на амбіцыю. □ Таймс-сквер. Натоўп. Над ім з амбіцыяй Гарлае нейкі кандыдат. Панчанка.
◊ Амбіцыя без амуніцыі — пра беспадстаўную амбіцыю. Кідацца ў амбіцыюгл. кідацца. (Толькі) без амбіцыі — без крыўды, без нездавальнення. (Чалавек) з амбіцыяй — пра фанабэрыстага, ганарлівага чалавека.
[Лац. ambitio.]
@амбон, -у, м. Узвышэнне ў царкве перад так званымі царскімі варотамі. Мікіта адпускаецца і, хлюпаючы лапцямі, зноў ідзе да амбону. Колас. Перасталі з амбонаў казаць казанне папы — лепш цішком паскардзіцца дзе надзейнаму чалавеку. Скрыган.
@амбра, -ы, ж. Рэчыва, падобнае на воск, якое выдзяляецца кашалотамі; выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
// Уст. Духі.
[Фр. ambre.]
@амбразура, -ы, ж. 1. Праём у збудаваннях абарончага характару, бранявежах і пад., праз які страляюць; байніца. Амбразура дота. □ [Валодзя:] — Гераізм — гэта, калі чалавек вядзе самалёт на таран, калі закрывае сваім целам амбразуру. Шамякін. Аказалася, што.. [партызаны] ляжалі перад амбразурамі нямецкага дота ў адкрытым полі. Карпюк.
2. Акопны ці дзвярны праём у дамах, вежах і пад. [Сяргей:] — [Немцы] доты ставяць усюды, амбразуры ў дамах вырэзваюць, спадзяюцца, значыць, біцца за кожны дом. Мележ.
[Фр. embrasure.]
@амброзія, -і, ж. 1. Род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства складанакветных.
2. У грэчаскай міфалогіі — нектар, ежа багоў, якая падтрымлівала вечную маладосць і прыгажосць.
[Грэч. ambrosia.]
@амбулаторны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да амбулаторыі. Амбулаторны прыём. Амбулаторны ўрач. Амбулаторны хворы.
@амбулаторыя, -і, ж. Лячэбная ўстанова для аказання медыцынскай дапамогі ў самой установе і дома.
[Ад лац. ambulatorius — рухомы, які ходзіць.]
@амбушур, -а, м. Частка духавога інструмента, якая бярэцца ў рот альбо прыціскаецца да губ.
@амега, -і, ДМ амезе, ж. Назва апошняй літары грэчаскага алфавіта.
◊ Ад альфы да амегігл. альфа. Альфа і амегагл. альфа.
[Грэч. o mega.]
@амежнік, -у, м. Травяністая расліна сямейства парасонавых. [Леў Раманавіч:] — [.Зязюльчынаму лёну і асацэ] спадарожнічае ніцая лаза і чарот, амежнік і мудронка, багун і чылібуха. Асіпенка.
@амерыканецгл. амерыканцы.
@амерыканкагл. амерыканцы.
@амерыканскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да амерыканцаў, Амерыкі. Амерыканская літаратура. Амерыканскі мацярык.
@амерыканцы, -аў; адз.амерыканец, -нца, м.;амерыканка, -і, ДМ -нцы; мн. амерыканкі, -нак; ж. Насельніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі.
@амерыцый, -ю, м. Радыеактыўны хімічны элемент.
@аметыст, -у, М -сце, м. Каштоўны камень фіялетавага альбо фіялетавага з блакітным адценнем колеру. У шкатулцы, у чыстай мокрай анучцы, ляжаў рэдкай прыгажосці цёмна-фіялетавы аметыст. “Маладосць”.
[Грэч. amethystos.]
@аметыставы, -ая, -ае. Які мае адносіны да аметысту. Аметыставыя прыіскі. // Які зроблены з аметысту або ўтрымлівае аметыст. Аметыставы пярсцёнак. // Які мае колер аметысту.
@амеці, -яў; адз. няма. Дробныя кавалачкі саломы, каласоў, мякіны і пад., што абмятаюцца з зерня ў час малацьбы. [Анюта:] — Я пабегла амецяў курам набраць —хай бы перабіралі. Лобан. У варыўні кацёл умураваны, там грэецца вада, і ён, Юзік, вялікімі каўшамі вару аблівае амеці. Баранавых.
@амецце, -я, н. Тое, што і амеці. - Нямнога ўжо ячменю, капы паўтары засталося, — падбадзёрвае Баранок, выграбаючы амецце. Крапіва.
@амёба, -ы, ж. Найпрасцейшая аднаклетачная жывёліна, якая не мае пастаяннай формы.
[Ад грэч. amoibē — змяненне.]
@амідапірын, -у, м. Болепатольны і гарачкапаніжальны лекавы прэпарат.
@амін.
1.часціца. Заключнае слова малітваў, пропаведзей; азначае “так”, “правільна”.
2.у знач. наз.амін, -у, м. Разм. Канец, усё, скончана.
[Грэч. amēn ад стараж.-яўр.]
@амінакіслоты, -аў. Арганічныя кіслоты — бясколерныя крышталічныя рэчывы, большасць якіх добра раствараецца ў вадзе.
@аміны, -аў. Вугляродзістыя злучэнні, вытворныя аміяку.
@аміяк, -у, м. Бясколерны газ з рэзкім непрыемным пахам, які ўтвараецца пры злучэнні азоту з вадародам.
[Ад грэч. ammoniakon — смалістая камедзь.]
@аміячны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аміяку. Аміячны завод. // Які мае ў сабе аміяк. Аміячная салетра. Аміячная соль.
@амлет, -у, М -леце, м. Яечня з разбоўтаных яец, у якую дабаўлена малако і мука.
[Фр. amelette.]
@амністыя, -і, ж. Поўнае альбо частковае вызваленне ад пакарання засуджаных судом асоб, якое праводзіцца актам вярхоўнай улады. Бабейку судзілі за махлярства, ён прасядзеў гады са тры, вызваліўся па амністыі і вярнуўся дахаты. Хадкевіч.
[Ад грэч. amnēstia — дараванне.]
@амнісціраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. амнісціраваць.
@амнісціраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад амнісціраваць.
@амнісціравацца, -руецца; незак. Зал. да амнісціраваць.
@амнісціраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., каго. Вызваліць (вызваляць) па амністыі. Амнісціраваць засуджаных.
@амоній, -ю, м. 1. Аднавалентная група атамаў азоту і вадароду, якая ўваходзіць у састаў многіх солей (сернакіслы амоній, хлорысты амоній і інш.).
2. Парашок, які ўжываецца замест дражджэй,
[Ад грэч. ammoniakhon — смалістая камедзь.]
@амонім, -а, м. Слова, якое гучыць аднолькава з іншым словам, але адрозніваецца ад апошняга значэннем.
[Грэч. homos — аднолькавы і onyma — імя.]
@аморфнасць, -і, ж. Уласцівасць аморфнага; бясформеннасць; расплывістасць.
@аморфны, -ая, -ае.
1.Спец. Які не мае крышталічнай будовы. Аморфнае рэчыва. Аморфны стан. 2. Які не мае форм змянення. Аморфныя мовы. 3.перан. Бясформенны; расплывісты. Аморфны твор. [Ад грэч. amorphos — бясформеннасць.]
@ампер, -а, м. Адзінка вымярэння сілы электрычнага току.
[Ад уласнага імя.]
@амперметр, -а, м. Прыбор, пры дапамозе якога вымяраецца сіла электрычнага току.
@ампір, -у, м. Мастацкі стыль, які ўзнік у часы Напалеона І, пашыраны галоўным чынам у архітэктуры і прыкладным мастацтве; позні класіцызм. Будынак у стылі ампір. [Ад фр. empire — імперыя.]
@ампірны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ампіру; у стылі ампір. Ампірная мэбля.
@амплітуда, -ы, ДМ -дзе, ж. Розніца межаў, паміж якімі змяняецца якая-н. пераменная велічыня. Амплітуда хістання маятніка. Амплітуда гадавой тэмпературы. Амплітуда крывянога ціску. [Ад лац. amplitudo — велічыня.]
@амплітудны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да амплітуды.
@ампліфікаваць, -кую, -куеш, -куе; зак. і незак. Спец. Накапіць (накопліваць) аднародныя. элементы мовы (сінонімы, параўнанні і інш.).
@ампліфікацыя, -і, ж. Спец. Стылістычны прыём, накапленне аднародных элементаў мовы (сінонімаў, параўнанняў і інш.) для ўзмацнення выразнасці.
[Лац. amplificatio.]
@амплуа, нескл., н. Пэўнае характэрнае кола роляў, якія выконваюцца акцёрам. Часта пішуць і кажуць, што роля Самахвальскага стаіць убаку, асобна, у маёй творчасці, што яна нібыта не ў маім амплуа. Сяргейчык.
// перан. Круг заняткаў каго-н. [Смірын:]— Дык якое ж ваша амплуа: артапедыя ці судова-медыцынская экспертыза? Алешка.
[Фр. emploi — ужыванне, роля.]
@ампула, -ы, ж. 1. Герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой захоўваюцца ў стэрыльным выглядзе невялікія дозы лякарстваў, крыві і пад. Ампула з вакцынай. 2.Спец. Пухірападобнае расшырэнне розных органаў, якія маюць форму трубкі.
[Лац. ampulla.]
@ампутаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад ампутаваць.
2.у знач. прым. Адрэзаны пры хірургічнай аперацыі. Абмацаўшы асцярожна ампутаваную нагу, .. [Цулукідзе] выцер слёзы і ціха загадаў: — Оля, падрыхтуйце да перавязкі. Мележ.
@ампутавацца, -туецца; незак. Зал. да ампутаваць.
@ампутаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., што. Зрабіць (рабіць) ампутацыю. І руку і нагу неадкладна трэба было ампутаваць. Васілевіч.
@ампутацыйны, -ая, -ае. Які мае адносіны да ампутацыі, прызначаны для ампутацыі. Ампутацыйны інструмент.
@ампутацыя, -і, ж. Адсячэнне, адняцце якога-н. органа (звычайна канцавога) пры дапамозе хірургічнай аперацыі. Ампутацыя нагі. Ампутацыя грудной залозы. □ [Кастусь] нядаўна дэмабілізаваўся, прыйшоў “па чыстай” дадому з прычыны ампутацыі правай рукі ніжэй локця. Васілевіч.
[Лац. amputatio — адсячэнне.]
@амужычыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. Разм. Стаць падобным на мужыка (у 1 знач.) па сваіх поглядах, звычках і пад.
@амулет, -а, М -леце, м. Невялікі прадмет, што носяць на целе як магічны сродак, быццам бы здольны засцерагчы ад няшчасця, хваробы і пад.; талісман.
[Лац. amuletum.]
@амулёвы, -ая, -ае. Які мае адносіны да омуля. Амулёвая ікра.
@амуніцыя, -і, ж. Рыштунак байца, акрамя зброі і адзення. Трэба, лонданскі грузчык, За партамі сачыць, Каб не даць Амуніцыяй, зброяй грузіць Ні лінкора, Ні баржы ніводнай. Танк.
// Больш шырока: адзенне і прылады. Вадалазная амуніцыя. Амуніцыя рыбалова. □ [Наганаў:] Адкуль на табе гэтая нямецкая амуніцыя? Губарэвіч.
◊ Пры поўнай амуніцыі — з усім тым, што баец павінен мець у паходзе.
[Ад фр. amunitionner — забяспечваць рыштункам.]
@амур, -а, м. У рымскай міфалогіі — бог кахання, якога малявалі ў выглядзе малога хлопчыка з лукам і стрэламі. [Лукавіцын] умеў трымаць сэрца сваё на аброці, прыкрываючы яго ў патрэбныя моманты панцырам практычнага розуму ад небяспечных стрэл амура. Крапіва.
[Фр. Amour ад лац. Amor.]
@амураў, -рава. Які належыць амуру. Амурава страла.
@амурнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Займацца любоўнымі справамі, мець любоўныя адносіны.
@амурны, -ая, -ае. Любоўны. Амурныя справы.
@амфара, -ы, ж. Вялікая звужаная ўніз круглая пасудзіна з дзвюма ручкамі і вузкім горлам. Была пашырана ў антычным свеце і ў Кіеўскай Русі.
[Лац. amphora з грэч.]
@амфібія, -і, ж. 1. Земнаводная жывёліна (лягушкі, трытоны і інш.), лічынкі якой дыхаюць жабрамі, а дарослыя асобіны — лёгкімі.
2. Расліна, якая жыве ў вадзе, але можа жыць і на сушы.
3. Самалёт, які можа ўзлятаць і садзіцца на ваду і на сушу; аўтамабіль, танк, якія могуць рухацца на вадзе і на сушы.
[Грэч. amphibios — земнаводны.]
@амфібрахій, -я, м. У вершаскладанні — трохскладовая стапа, у якой націскны склад знаходзіцца паміж двума ненаціскнымі. Напрыклад: Я бачыў, / як вецер / па полі / гуляў, / Зямлю у / зрываў і / бярозкай / хіляў. Купала.
[Грэч. amphibrachys.]
@амфітэатр, -а, м. 1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — адкрытае збудаванне для масавых відовішчаў, у якім рады для гледачоў спускаліся ўніз уступамі і ішлі паўкругам альбо кругам.
2. У сучасным тэатры — рады крэслаў, а таксама частка залы за партэрам.
3.у знач. прысл.амфітэатрам. Паўкругам, які ідзе ўверх. Раскінуцца амфітэатрам. [Грэч. amphithéatron.]
@амшалы, -ая, -ае. Тое, што і абымшэлы. У нагах у яго [хорама] рассцілаўся абшар Хвоек гонкіх і пахані чорнай, Сонных вёсак шары, хат амшалых, як мар. Купала.
@амшанік, -а, м. Уцепленае памяшканне для зімоўкі пчол. [Міхалка] не раз чуў ад дзеда, што ў вуллі любяць забягаць мышы... Асабліва зімою, калі вуллі стаяць у амшаніку. Якімовіч.
@амшара, -ы, ж. Тое, што імшара. Ходзіць Боця ў чырвоных боцях па дрыгве, амшарах. Дубоўка.
@амшарына, -ы, ж. Тое, што і імшарына. Каржакаватыя хвойкі саступалі месца багунніку, а далей распасціраліся пухнатыя амшарыны, гасцінны прытулак журавоў і чапляў. Лынькоў.
@амшарысты, -ая, -ае. Тое, што і імшысты. Амшарыстае балота.
@амшыць, амшу, амшыш, амшыць; зак., што. Тое, што і абымшыць. Амшыць сцены.
@амшэлы, -ая, -ае. Тое, што і абымшэлы. Амшэлая страха. □ Андрэй прыпыняўся і.. аглядаў ствалы дрэў, каб па амшэлых баках пазнаць, дзе поўнач. Пестрак.
@амшэць, -эе; зак. Тое, што і абымшэць.
@амыленне, -я, н. Спец. Раскладанне арганічных злучэнняў вадою са шчолачамі.
@амяглы, -ая, -ае. Абл. Падсохлы, прывялы без вады ў гарачую пару. Нясцерпная гарачыня. Амяглую кветку лілея Раскрыла, як рот качаня, І, ледзьве трываючы, млее. Аўрамчык.
@амяла, -ы, ж. Шматгадовая вечназялёная расліна з белымі ядавітымі ягадамі, якая паразітуе на дрэвах.
@амялушка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Невялікая лясная птушка атрада вераб'іных са стракатым апярэннем і чубком на галаве. Толькі казытаў душу свіст ружовых амялушак, якія абляпілі голле маладой рабіны. Хомчанка.
@амярцвеласць, -і, ж. Тое, што і абмярцвеласць.
@амярцвелы, -ая, -ае.
1. Які страціў адчувальнасць, зрабіўся мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).
2.перан. Які страціў рухомасць пад уплывам чаго-н. Не варушачыся, як амярцвелы, у шынялі і кепцы, ..[незнаёмы] насцярожана, і як бы палахліва глядзеў на Післяка. Сіўцоў.
// Які заціх, перастаў быць ажыўленым. Амярцвелы горад. // Які пазбавіўся маральных сіл, адчувае спустошанасць; які перастаў актыўна рэагаваць на падзеі. Нават гром кананады Не развее тугі З амярцвелага сэрца. Глебка.
3.перан. Які страціў жыццёвасць, значэнне; аджыў. Амярцвелыя традыцыі.
@амярцвенне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. амярцвіць і стан паводле знач. дзеясл. амярцвець.
@амярцвець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Страціць адчувальнасць, зрабіцца мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).
2.перан. Страціць рухомасць пад уплывам чаго-н. Амярцвець ад жаху. // Перастаць быць ажыўленым, заціхнуць. Вуліцы амярцвелі. // Пазбавіцца маральных сіл; адчуць спустошанасць; перастаць актыўна рэагаваць на падзеі. Душа амярцвела. 3.перан. Страціць жыццёвасць, значэнне; аджыць.
@амярцвёны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад амярцвіць.
@амярцвіць, -влю, -віш, -віць; зак., каго-што. 1. Выклікаць амярцвенне клетак, тканак і пад.
2.перан. Пазбавіць цікавага, жывога зместу. Амярцвіць цікавую справу. 3.перан. Пакінуць без выкарыстання, ужывання. Амярцвіць капітал.
@амяшчаніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. Зрабіцца мешчанінам, абывацелем.
@амяшчаньвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да амяшчаніцца.
@ан..., прыстаўка гл. а2...
@...ана. Другая частка складанаскарочаных слоў, якая сама з'яўляецца скарачэннем слоў: аддзел народнай асветы, напрыклад: райана, гарана, аблана.
@анабаптызм, -у, м. Рэлігійны рух, які пачаўся ў Германіі ў 16 ст. супраць афіцыйнай царквы і яе догматаў і набыў форму сацыяльнага пратэсту супраць феадальнага прыгнёту.
[Ад грэч. anabaptizo — зноў хрышчу.]
@анабаптыст, -а, М -сце, м. Паслядоўнік анабаптызму.
@анабаптыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да анабаптыст.
@анабаптысцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да анабаптызму і анабаптыста. Анабаптысцкі рух.
@анабіёз, -у, м. Часовае запаволенне або спыненне жыццёвых працэсаў у арганізме пад уплывам неспрыяльных умоў (напрыклад, пры ахаладжэнні, адсутнасці вады).
[Ад грэч. anabiosis — ажыўленне.]
@анагр, -а, м. Дзікі асёл, які водзіцца ў Паўднёва-заходняй Азіі.
[Грэч. anagros.]
@анаграма, -ы, ж. Перастаноўка літар у слове, пры якой атрымліваецца новае слова, напрыклад: нос — сон, ліпа — піла.
[Грэч. anagramma.]
@анаконда, -ы, ДМ -дзе, ж. Самая вялікая змяя сямейства ўдававых, якая водзіцца ў трапічных лясах Гвіяны, Бразіліі, Пэру.
@анакруза, -ы, ж. Лішні безнаціскны склад у пачатку верша, напісанага ямбам, анапестам ці амфібрахіем.
[Грэч. anakrousis.]
@анакрэантычны, -ая, -ае. Які апявае радасці жыцця, каханне, весялосць. Анакрэантычная паэзія.
@аналаг, -а, м. Тое, што з'яўляецца адпаведнасцю з чым-н., падабенствам чаго-н.
[Ад грэч. analogos — адпаведны.]
@аналагічнасць, -і, ж. Уласцівасць аналагічнага.
@аналагічны, -ая, -ае.
1. Заснаваны на аналогіі. Аналагічны метад. 2. Які з'яўляецца аналогіяй; падобны да чаго-н. Аналагічны выпадак. □ [Сідарук] успомніў, што ў апошнія дні атрымалі аналагічныя лісты і яшчэ некаторыя з таварышаў. Галавач.
@аналіз, -у, м. 1. Метад навуковага даследавання, які заключаецца ў расчляненні цэлага на састаўныя часткі. Аналіз філасофскага паняцця прычыннасці. Аналіз заканамернасцей развіцця капіталістычнага грамадства. Статыстычны аналіз. Навуковы аналіз. // Разбор, разгляд чаго-н. Аналіз творчасці пісьменніка. Аналіз чалавечых узаемаадносін. 2. Вызначэнне саставу і ўласцівасцей рэчыва. Аналіз крыві. Якасны аналіз. □ Быстрым позіркам Міхал акінуў калонку лічбаў на дошцы з дадзенымі хімічнага аналізу. Карпаў.
[Ад грэч. analysis — раскладанне.]
@аналізавацца, -зуецца; незак. Зал. да аналізаваць.
@аналізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; незак., што. Рабіць аналіз чаго-н. Аналізаваць змест урока. Аналізаваць хімічнае рэчыва. □ [Лабановіч:] — Я пачынаю аналізаваць самога сябе і вынікамі застаюся незадаволены. Колас. [Калатухін:] Як юрыст, вы павінны ўмець аналізаваць факты. Мележ.
@аналізатар, -а, м. 1. Прылада, пры дапамозе якой робіцца аналіз складаных рэчываў, з'яў і пад. Аналізатар газаў. 2. Сукупнасць органаў (органы пачуццяў, нервовыя шляхі і клеткі кары галаўнога мозгу), якія раскладаюць з'явы навакольнага свету на больш простыя элементы. Аналізатар святла.
@аналітык, -а, м. 1. Спецыяліст, які займаецца аналізам чаго-н. Хімік-аналітык. 2. Чалавек, які мае схільнасць аналізаваць з'явы навакольнага свету, адносіны паміж людзьмі, адчуванні, перажыванні свае асабістыя і тых, хто яго акружае. Пісьменнік- аналітык.
@аналітычны, -ая, -ае.
1. Які грунтуецца на выкарыстанні аналізу. Аналітычны метад. 2. Які служыць для аналізу (у 2 знач.). Аналітычная вага. 3. Які мае схільнасць да аналізу; уласцівы аналітыку. Аналітычны розум. ○ Аналітычная геаметрыягл. геаметрыя. Аналітычная хіміягл. хімія. Аналітычныя мовыгл. мова.
@аналогія, -і, ж. 1. Падабенства ў якіх-н. адносінах паміж прадметамі ці з'явамі. Поўная аналогія. Вонкавая аналогія. 2.Спец. Форма высновы, калі, грунтуючыся на падабенстве двух прадметаў, з'яў у якіх-н. адносінах, робяць вывад пра іх падабенства ў іншых адносінах. Гістарычныя аналогіі. Падабраць па аналогіі. Шукаць аналогію. [Грэч. analogia.]
@аналой, -ю, м. Высокі столік у царкве, з пакатым верхам, на які кладуць у часе набажэнства кнігі, абразы і іншыя прадметы. Дзяк гэтак спалохаўся, што прысеў за аналой, на якім ляжалі кніжкі, і пазіраў на дзверы, ці ўцякаюць людзі. Чарот.
[Грэч. analogion.]
@аналы, -аў; адз. няма. Запісы гістарычных падзей у храналагічным парадку (у старажытных краінах і ў час сярэдневякоўя на Захадзе).
// Наогул запісы.
[Лац. annales.]
@анальны, -ая, -ае. Заднепраходны. Анальны праход. [Лац. analis.]
@анамалія, -і, ж. Адхіленне ад нормы, ад агульнай заканамернасці, ненармальнасць. Анамаліі ў развіцці арганізма. ○ Магнітная анамалія — адхіленне магнітнай стрэлкі пад уплывам скрытых у зямлі мас жалеза.
[Грэч. anōmalia — няроўнасць.]
@анамальны, -ая, -ае. Звязаны з анамаліяй; які адхіляецца ад нормы, ад агульнай заканамернасці, ненармальны. Анамальнае развіццё. Анамальная з'ява.
@анамастыка, -і, ДМ -тыцы, ж. 1. Сукупнасць уласных імён мовы.
2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны.
[Ад грэч. onomastikē — які адносіцца да наймення.]
@анаматалагічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да анаматалогіі.
@анаматалогія, -і, ж. Тое, што і анамастыка (у 2 знач.).
[Ад грэч. onoma — імя і logos — вучэнне.]
@анамнез, -у, м. Звесткі пра мінулае хворага і гісторыю яго захворвання, сабраныя ўрачом пры апытванні самога хворага і блізкіх яму асоб.
[Ад грэч. anamnēsis — прыпамінанне.]
@ананас, -а і -у, м. 1. -а. Травяністая трапічная расліна.
// -у, у знач. зб. Вырошчванне ананасу. 2. -а. Плод гэтай расліны, залацістага колеру, прадаўгаватай формы, духмяны і сакаўны.
[Ісп. ananas.]
@ананасавы, -ая, -ае. Тое, што і ананасны.
@ананасны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ананасу. Ананаснае лісце. // Прыгатаваны з ананасаў. Ананаснае варэнне.
@ананізм, -у, м. Ненармальнае (без палавога акта) задавальненне палавога пачуцця шляхам раздражнення палавых органаў.
[Ад уласнага імя.]
@ананім, -а, м. 1. Аўтар пісьма, запіскі або літаратурнага твора, які ўтойвае сваё імя.
2. Літаратурны твор без подпісу, невядома кім напісаны.
[Ад грэч. anōnymos — безыменны.]
@ананімка, -і, ДМ -мцы; Р мн. -мак; ж. Пісьмо без подпісу, невядома кім напісанае. — Ананімка — гэта паклёп, ясна, — пачырванеўшы ад абурэння так, нібы яго апарылі, сказаў Заранік. Хадкевіч.
@ананімны, -ая, -ае.
1. На якім не пазначаны аўтар, без подпісу аўтара. Ананімная літаратура. Ананімнае пісьмо. □ Валодзя Полаз на поўны голас філасофстваваў аб подласці людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы. Шамякін.
2. Які ўтойвае сваё імя, не ставіць подпісу пад пісьмом, творам. Ананімны аўтар.
@ананіст, -а, М -сце, м. Той, хто займаецца ананізмам.
@ананістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да ананіст.
@анансаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад анансаваць.
@анансавацца, -суецца; незак. Зал. да анансаваць.
@анансаваць, -сую, -суеш, -суе; зак. і незак., што і аб чым. Зрабіць (рабіць) анонс аб чым-н., аб'явіць (аб'яўляць).
@анапест, -а, М -сце, м. У вершаскладанні — трохскладовая стапа з націскам на апошнім складзе, напрыклад: Не кляні/це мяне, / Што так смут/на пяю. Купала.
[Грэч. anapaistos.]
@анапестычны, -ая, -ае. Які складаецца з анапестаў. Анапестычны верш.
@анармальны, -ая, -ае. Які адступае ад агульнай нормы, ненармальны.
[Ад грэч. a — не і лац. normalis — нармальны.]
@анарха-сіндыкалізм, -у, м. Дробнабуржуазная рэакцыйная апартуністычная плынь у міжнародным прафсаюзным руху, якая лічыла сіндыкаты за адзіную мэтазгодную арганізацыю рабочых і адмаўлялася ад класавай барацьбы.
@анарха-сіндыкаліст, -а, М -сце, м. Прыхільнік анарха-сіндыкалізму.
@анарха-сіндыкалісцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да анарха-сіндыкалізму, звязаны з ім.
@анархізм, -у, м. Дробнабуржуазная рэакцыйная палітычная плынь, якая адмаўляе неабходнасць дзяржаўнай улады, ролю партыі рабочага класа і выступае супраць арганізаванай палітычнай барацьбы за дыктатуру пралетарыяту.
@анархіст, -а, М -сце, м. 1. Прыхільнік анархізму, член арганізацыі анархістаў.
2.Разм. Чалавек, які не падпарадкоўваецца правілам вытворчай і грамадскай дысцыпліны.
@анархістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да анархіст.
@анархісцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да анархістаў, звязаны з імі. Анархісцкая арганізацыя. // Уласцівы анархістам. Анархісцкае вучэнне.
@анархічны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да анархізму, анархіі.
2. Схільны да анархіі.
@анархія, -і, ж. Такі стан грамадства, калі няма арганізаванай улады, законаў, абавязковых нормаў паводзін.
// Адсутнасць планавай арганізацыі. Анархія вытворчасці. // Разм. Безуладдзе; беспарадак; хаос. [Бярозін:] — У яго [Дулебы] зоне ўсе камбрыгі падпарадкоўваюцца яму, усякая анархія будзе строгі карацца. Шчарбатаў.
[Грэч. anarchia.]
@анатаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. анатаваць.
@анатаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад анатаваць.
@анатавацца, -туецца; незак. Зал.да анатаваць.
@анатаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., што. Скласці (складаць) анатацыю.
@анатам, -а, м. Спецыяліст у галіне анатоміі або прэпаравання трупаў.
@анатаміраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. анатаміраваць.
@анатаміраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад анатаміраваць.
@анатаміравацца, -руецца; незак. Зал. да анатаміраваць.
@анатаміраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Прэпараваць труп, разрэзаць (разразаць) яго для навуковых або судова-медыцынскіх мэт.
@анатамічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж Разм. Спецыяльна абсталяванае памяшканне пры навучальнай установе для ўскрыцця трупаў; анатамічны тэатр.
@анатамічны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да анатоміі. Анатамічны атлас. 2. Які мае дачыненне да анатаміравання.
○ Анатамічны тэатргл. анатамічка.
@анатацыя, -і, ж., чаго. Кароткая характарыстыка кнігі, артыкула і пад., якая ў асноўным перадае іх змест і дае ацэнку. Анатацыя кнігі. [Ад лац. annotatio — заўвага.]
@анатомія, -і, ж. Навука пра знешнюю і ўнутраную будову жывога арганізма. Анатомія чалавека. // Будова арганізма, органа. Анатомія мозгу. [Ад грэч. anatomē — рассячэнне.]
@анафара, -ы, ж. Стылістычны прыём, які заключаецца ў тым, што паўтараюцца фразы, словы ці гукі на пачатку суседніх рытмічных радоў (радкоў, строф і інш.); напрыклад: Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы, мяккі снег! Багдановіч.
[Грэч. anaphora — паўтарэнне.]
@анафарычны, -ая, -ае. Які звязаны з анафарай, мае ў сабе анафару. Анафарычныя радкі.
@анафема, -ы, ж. 1. Адлучэнне ад царквы, пракляцце. Абвяшчаць анафему. 2.Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. Прэч адсюль, анафема! [Грэч. anathēma — пракляцце.]
@анахранізм, -у, м. 1. Памылковае аднясенне падзей, з'яў адной эпохі да другой.
2. З'явы, погляды, думкі, якія з'яўляюцца ўстарэлымі для пэўнай эпохі. Сапраўды, ці не гучаць у наш час анахранізмам словы, з якімі звяртаецца няхай сабе малалетні Сымон да дзеда Курылы. Навуменка.
[Ад грэч. ana — назад і chronos — час.]
@анахранічны, -ая, -ае.
1. Які памылкова адносіцца да пэўнай эпохі, не адпавядае храналогіі.
2. Які з'яўляецца анахранізмам для пэўнага часу; устарэлы.
@анаэробгл. анаэробы.
@анаэробны, -ая, -ае. Які мае адносіны да анаэробаў. Анаэробныя бактэрыі. // Якія выклікаюцца анаэробамі. Анаэробная інфекцыя.
@анаэробы, -аў; адз.анаэроб, -а, м. Арганізмы, якія могуць жыць без свабоднага кіслароду; проціл. аэробы.
[Ад грэч. an — без, aēr — паветра і bios — жыццё.]
@ангажыраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ангажыраваць.
@ангажыравацца, -руюся, -руешся, дуецца; зак. і незак. Уст. 1. Прыняць (прымаць) ангажэмент.
2.толькі незак. Зал. да ангажыраваць.
@ангажыраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., каго. Уст. 1. Запрасіць (запрашаць) асобных артыстаў або цэлы калектыў на працу на пэўны тэрмін па дагаворы.
2. Запрасіць (запрашаць) даму на танец.
@ангажэмент, -а, М -нце, м. Уст. Запрашэнне асобных артыстаў або цэлых калектываў на працу на пэўны тэрмін па дагаворы.
[Фр. engagement.]
@ангар, -а, м. Спецыяльнае памяшканне, у якім захоўваюцца, стаяць і рамантуюцца самалёты. Загудзеў матор, узняўшы перад самалётам вецер, і, быццам хаваючыся ад гэтага ветру, пабеглі назад ангары. Шахавец. Ззаду, як на далоні, відзён стаў увесь гэты аўстрыйскі гарадок, пярэднюю палову якога займалі доўгія, быццам ангары, гмахі завода. Быкаў.
[Фр. hangar.]
@ангарны, -ая, -ае. Які мае адносіны да ангара. Ангарнае абсталяванне.
@ангел, -а, м. Тое, што і анёл.
[Грэч. aggelos.]
@ангідрыд, -у, М -рыдзе, м. Вокісел, які пры злучэнні з вадой дае кіслату.
[Ад грэч. an — без- і hydōr — вада.]
@ангідрыт, -у, М -рыце, м. Мінерал (бязводны сернакіслы кальцый), які ў злучэнні з вадой дае гіпс.
[Ад грэч. an — без- і hydōr — вада.]
@ангіна, -ы, ж. Запаленне слізістай абалонкі зева, асабліва міндалепадобных залоз.
[Лац. angina.]
@англаман, -а, м. Чалавек, які захапляецца ўсім англійскім.
@англаманія, -і, ж. Захапленне ўсім англійскім.
@англасаксгл. англасаксы.
@англасаксонскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да англасаксаў.
@англасаксы, -аў; адз.англасакс, -а, м. Народнасць, якая ўтварылася ў Англіі ў 7-10 стст. пасля англасаксонскага заваявання ў выніку змяшэння англаў, саксаў, ютаў і часткова элементаў кельцкіх плямён.
@англафіл, -а, м. Прыхільнік англійскай нацыі, культуры і пад.
@англафільства, -а, н. Прыхільнасць да англійскай нацыі, культуры і пад.
@англафоб, -а, м. Чалавек, які ненавідзіць усё англійскае.
@англафобства, -а, н. Нянавісць да ўсяго англійскага.
@англійскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Англіі, англічан. Англійская мова. Забастоўка англійскіх гарнякоў. □ На парозе з'явіўся наглядчык у зялёным англійскім шынялі. Самуйлёнак.
@англіканскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да пануючай у Англіі разнавіднасці пратэстанцкай рэлігіі. Англіканская царква.
@англіцызм, -а, м. Слова або моўны выраз, запазычаныя з англійскай мовы.
[Фр. anglicisme.]
@англічане, -чан; адз.англічанін, -а, м.; англічанка, -і, ДМ -нцы; мн. англічанкі, -нак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Англіі.
@англічанінгл. англічане.
@англічанкагл. англічане.
@ангорскі, -ая, -ае. У выразах: ангорская казагл. каза; ангорская кошкагл. кошка; ангорскі трусгл. трус.
@ангстрэм, -а, м. Адзінка вымярэння даўжыні, роўная адной дзесяцімільярднай долі метра.
@андантэ.
1.прысл. Сярэдне-павольна, плаўна (пра тэмп выканання музычнага твора).
2.нескл., н. Музычны твор або яго частка, якія выконваюцца ў сярэдне-павольным тэмпе.
[Іт. andante.]
@анданціна.
1.прысл. Некалькі хутчэй, чым андантэ.
2.нескл., н. Музычны твор або яго частка, якія выконваюцца хутчэй, чым у сярэдне-павольным тэмпе.
[Іт. andantino.]
@андарак, -а, м. Саматканая паласатая або клятчастая спадніца. Доўгі бабчын андарак цягнуўся краем па падлозе. Мележ. Сіні андарак.. з белымі поперак палосамі блішчыць па-святочнаму. Каваль.
@андарачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да андарака. Андарачныя тканіны.
@андатра, -ы, ж. Грызун з каштоўным бліскучым густым футрам бурага колеру.
// Футра гэтага грызуна.
@андатравы, -ая, -ае. Які мае адносіны да андатры.
// Зроблены з футра андатры. Андатравая шапка.
@андулятар, -а, м. Спец. Тэлеграфны прыёмны апарат, які дае бесперапынны запіс сігналаў на папяровай стужцы.
@андыецгл. андыйцы.
@андыйкагл. андыйцы.
@андыйскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да андыйцаў. Андыйская мова.
@андыйцы, -аў; адз.андыец, -дыйца, м.;андыйка, -і, ДМ -дыйцы; мн. андыйкі, -дыек; ж. Народнасць, якая складае частку насельніцтва Дагестанскай АССР.
@андынарнік, -а, м. Прыгонны селянін, які атрымліваў ад памешчыка андынарыю.
@андынарыя, -і, ж. Месячная натуральная плата прадуктамі і адзеннем; такую плату памешчыкі выдавалі прыгонным сялянам, якія не мелі ў сваім карыстанні зямлі і працавалі на памешчыцкім полі. Назаўтра пан даў загад аканому павялічыць андынарыю Якіму. Нікановіч.
@анекдатыст, -а, М -сце. м. Чалавек, які любіць анекдоты і добра іх расказвае.
@анекдатычнасць, -і, ж. Уласцівасць анекдатычнага.
@анекдатычны, -ая, -ае.
1. Які нагадвае сабою анекдот. Анекдатычнае апавяданне. Анекдатычны выпадак. 2. Неверагодны, недарэчны, варты анекдота. Анекдатычнае паведамленне. 3. Як з анекдота. Анекдатычная слава. □ [Тужыкаў] — тугадум, як той анекдатычны фін, — на пытанне, якое задалі раніцай, адкажа ўвечары. Шамякін.
@анекдот, -а, М -доце. м. 1. Кароткае апавяданне пра смешнае або незвычайнае здарэнне. Наконт тытулавання па бацьку.. [Іван Мацвеевіч] зараз жа расказаў гаспадыні пікантны анекдот. Бядуля. Праўда, пра.. некаторыя арыгінальныя погляды [Понтуса] хадзілі анекдоты. Карпаў.
2.Разм.Незвычайнае смехатворнае здарэнне.
[Ад грэч. anekdotos — нявыдадзены.]
@анексійны, -ая, -ае. Які мае адносіны да анексіі.
@анексіравацца, -руецца; незак. Зал. да анексіраваць.
@анексіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Зрабіць (рабіць) анексію.
@анексія, -і, ж. Далучэнне пры дапамозе сілы якой-н. краіны або яе часткі да другой дзяржавы.
[Ад лац. annexio — далучэнне.]
@анексіяніст, -а, М -сце. м. Прыхільнік анексіі.
@анексіянісцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да анексіяністаў.
@анемічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да анеміі; малакроўны.
// перан. Вялы, кволы; бяздзейны.
@анемія, -і, ж. Змяншэнне колькасці крыві ў арганізме або змяненне яе саставу; малакроўе.
[Грэч. anaimia.]
@анемограф, -а, м. Прыбор для бесперапыннай аўтаматычнай рэгістрацыі хуткасці і напрамку ветру.
@анемометр, -а, м. Метэаралагічны прыбор для вымярэння хуткасці ветру.
@анемона, -ы, ж. Травяністая расліна сямейства казяльцовых з жоўтымі, белымі або ружовымі кветкамі, якія лёгка адлятаюць ад ветру; кураслеп.
[Грэч. аnemos — вецер.]
@анероід, -а, М -дзе, м. Металічны барометр.
[Ад грэч. a — не-, без-, neros — вадкі, eidos — від.]
@анестэзійны, -ая, -ае. Які выклікае анестэзію. Анестэзійныя сродкі.
@анестэзіраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад анестэзіраваць.
@анестэзіравацца, -руецца; незак. Зал. да анестэзіраваць.
@анестэзіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Абязболіць (абязбольваць) пры дапамозе анестэзійных сродкаў.
@анестэзія, -і, ж. 1. Страта або паслабленне ўспрымальнасці да знешніх раздражненняў.
2. Абязбольванне пры дапамозе анестэзійных сродкаў. Мясцовая анестэзія. Агульная анестэзія. [Ад грэч. anaisthēsia — неадчувальнасць.]
@анеўрызма, -ы, ж. Мясцовае расшырэнне артэрыі, выкліканае пашкоджаннем, змяненнем яе сценак.
[Ад грэч. aneurysma — расшырэнне.]
@анёл, -а, м. 1. У рэлігійным вучэнні — пасланец бога, якога малявалі ў выглядзе юнака з крыламі. — О! — выгукнуў.. [партызан] маладым голасам. — Хто ты? Анёл з неба ці зорка вячэрняя? Шамякін.
2.перан. Увасабленне чаго-н. дадатнага, ідэальнага. Анёл прыгажосці. Анёл цярплівасці. □ А сам.. [Паходня], калі на тое пайшло, не такі ўжо анёл, не такі чысцюля, ян прыкідваецца, — дадаў Шнітаў. Хадкевіч.
@анёлак, -лка, м. 1.Памянш. да анёл.
2. Пра дзіця, маладую дзяўчыну ці юнака мілага, прыемнага выгляду. Гэта дзіця — сапраўдны анёлак.
@анёльскі, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да анёла (у 1 знач.).
2.перан. Разм. Вельмі лагодны, пяшчотны, далікатны. Анёльскі голас. Анёльскае аблічча. □ Тавар беластоцкі, каторы пагорш, Ён [гандляр] з ласкай анёльскай збывае за грош. Панчанка.
@анёры, -аў; адз.анёр, -а, м. У выразе: з усімі анёрамі (уст.) — з усім, што належыць, з усімі неабходнымі рэчамі; з усімі падрабязнасцямі.
[Ад фр. honneurs — фігуры (у картачнай гульні).]
@ані, прысл. (звычайна з адмоўем). Ніколькі, зусім. [Янка:] — Можа з раніцы яны [трусы] І не кормлены ані? Гілевіч. Як гэта дзіўна ўсё ж — яна [Наста] ані Ганебнай смерці не баіцца сёння! З.Астапенка.
@аніводны, -ая, -ае. Разм. Ні адзін, зусім ні адзін. У лесе аніводнага гуку, толькі гоман працяжны, ціхі ўгары. Галавач. Я не чуў пра цябе, мой народ, Аніводнага слова благога. Гілевіч.
@анігадкі, прысл. Разм. 1. Адпавядае выразу: хоць бы што. Нашкодзіў і анігадкі. □ Іменна, галубок, драч. Мы яго дзеркачом завём, — разгаварыўся дзед Мікалай. — Кажуць, птушка тая пехатой шыбуе з самой Афрыкі. Ідзе і ідзе сабе і анігадкі. Даніленка.
2. Спакойна, са спакойнай душой. Было ўсё прадугледжана для таго, каб за пагодаю схапіць сена, скідаць яго ў стагі і быць анігадкі на ўсю зіму. Сабаленка.
@анідзе, прысл. Разм. Нідзе, зусім нідзе. Анідзе, хоць свет прайдзі ты, такога хараства не ўбачыш. Дубоўка. Анідзе нас так не сустракалі На дарогах вёскі і бары, Як перад азёрамі ў Тракаі Замка старажытнага муры Калачынскі.
@анізвання, прысл. Разм. Зусім, аніколькі. І дзіўная рэч — анізвання не з'яўлялася ў.. [Блецькі] думкі аб сваёй старасці. Чорны.
@аніколі, прысл. Разм. Зусім ніколі; век. Сваёй роднай зямлі, дзе радзіўся, Мне аніколі нідзе не забыць. Кірэенка. Чаму ж аніколі ніякіх трывог Не ўбачыш у іншых на твары? Гілевіч. Гэтак кажуць спрадвеку: калі пад страхой Галубоў завядзецца пара, Аніколі ўжо самай грознай парой Перуны ў гэты дом не ўдараць. Чэрня.
@аніколькі, прысл., займ. Тое, што і ніколькі.
@анілін, -у, м. Алеістая ядавітая вадкасць без колеру, якая ўжываецца пры вырабе фарбаў, лякарстваў і пад.
[Ад араб. an-nil — індыга.]
@анілінавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да аніліну. Анілінавы завод. // Які ўтрымлівае анілін. Анілінавыя фарбы.
@анімаліст, -а, М -сце, м. Мастак або скульптар, які паказвае ў сваіх творах пераважна жывёл.
@анімізм, -у, м. Адухаўленне першабытным чалавекам прадметаў, сіл і з'яў прыроды; ненавуковае ўяўленне пра існаванне духа, душы і пад. ў кожнай рэчы.
@анімістычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да анімізму. Анімістычныя погляды.
@аніс, -а і -у, м. 1. -у. Аднагадовая травяністая эфіраалейная расліна сямейства парасонавых, а таксама яе насенне.
2. -у. Старадаўні сорт паволжскай яблыні, на якой растуць сакаўныя, кісла-салодкія яблыкі з анісавым араматам.
3. -а. Плод гэтай яблыні.
[Грэч. anison.]
@анісавы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да анісу.
2. Зроблены з анісу (у 1 знач.). Анісавы алей. // Настоены на анісе (у 1 знач.). Анісавая гарэлка.
@анісаўка, -і, ДМ -ўцы ж. 1. Гарэлка, настоеная на анісе. Там за чаркай моцнай анісаўкі.. [войт] трошкі палагаднеў і нават развесяліўся. Бажко.
2. Тое, што і аніс (у 2 знач.).
@аніхто, анікога, М ані аб кім; займ. Разм. Зусім ніхто, ні адзін чалавек. Не, народа майго аніхто не сагне! Панчанка. [Сярго:] Ведайце, што нас Не пераможа ў дружбе аніхто. Глебка.
@анічога, прысл. Разм. Зусім нічога. [Вера:] — Дык я анічога не думаю. Зарэцкі. Салдат анічога не мог сказаць у тую хвіліну. Чорны.
@анічуць, прысл. Разм. Зусім не. Анічуць не шкада. Анічуць не баліць. □ І раптам вось гэта аднекуль нахлынула Такая туга, такая самоцішча, Што станеш наўмысля пад цёмнымі ліўнямі — І не, не крануць, анічуць не замочышся. Панчанка.
@анішто, анічога, М ані аб чым; займ. Разм. Зусім нішто, ні адзін прадмет.
@аніяк, прысл. Разм. Ніяк; зусім; зусім ніяк. Не магу аніяк Я з уласным асвойтацца ценем. Куляшоў. Збоку магло здавацца, што дзяўчына.. [Станкевіча] аніяк не цікавіць. Алешка. [Эльза] сябе адчувала так, быццам тутэйшыя людзі аніяк не маглі абысціся без яе. Чорны.
// Ніякім чынам. Без.. [нажа] аніяк нельга было даступіцца да зайца. Маўр.
@аніякі, -ая, -ае. Разм. 1.займ. Зусім ніякі. Навокал не было аніякага гуку. Чорны. Некалькі дзён не было аб Ігнаце аніякіх чутак. Лынькоў.
2.у знач. прым. Вельмі дрэнны, нічога не варты. [Журавель:] — Шыя выгнута вужакай, Хараства ні ў чым няма І убор твой аніякі, І нягодная сама [Чапля]. Танк.
@анкалагічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да анкалогіі. Анкалагічны дыспансер.
@анкалогія, -і, ж. Раздзел медыцыны, які вывучае пухліны і метады іх лячэння.
[Ад грэч. onkos — уздутасць і logos — вучэнне.]
@анкер, -а, м. 1. Прыстасаванне ў гадзіннікавым механізме, якое звязвае хадавое кольца з маятнікам і забяспечвае раўнамернасць ходу гадзінніка.
2. Металічная дэталь, якая служыць для змацавання састаўных частак збудаванняў, машын.
[Ням. Anker.]
@анкерны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да анкера (у 1 знач.). Анкерны ход. 2. Які мае адносіны да анкера (у 2 знач.). Анкерны болт.
@анкета, -ы, ДМ -кеце, ж. Апытальны ліст для збору пэўных звестак. Пасля гэтых імклівых пытанняў Філістовічу далі запоўніць анкету. Паслядовіч. [Бародка] уважліва і з цікавасцю перачытаў анкету, біяграфію. Шамякін.
[Фр. enguête.]
@анкетны, -ая, -ае. Звязаны з анкетай. Анкетныя звесткі.
@анколаг, -а, м. Урач — спецыяліст па анкалогіі.
@анод, -а, М -дзе, м. Электрод з дадатным зарадам; проціл. катод.
[Ад грэч. anodos — пад'ём, узыходжанне.]
@анодны, -ая, -ае. Які мае адносіны да анода. Анодны ток. Анодная батарэя.
@анонс, -а, м. Папярэдняя аб'ява пра будучыя гастролі, канцэрты і пад.
[Фр. annonce.]
@анофелес, -а, м. Малярыйны камар.
[Ад грэч. anopheles — шкодны.]
@ансамблевы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ансамбля.
@ансамбль, -я, м. 1. Мастацкая зладжанасць у якім-н. выкананні (харэаграфічным, музычным). Новы выканаўца ўносіў у спектакль свае адценні, і трэба было, каб яны гарманічна ўліліся ў агульны ансамбль спектакля. “Полымя”.
// Стройнае адзінства частак чаго-н. цэлага. Архітэктурны ансамбль. Гарадскі ансамбль. □ Злучаныя паміж сабою крылы будынка ўтвараюць прыгожы ансамбль вакол двара. “Маладосць”.
2. Група артыстаў, якія выступаюць разам і складаюць адзіны мастацкі калектыў. Ансамбль песні і танца. □ Пасля лекцыі выступаў калгасны ансамбль, а затым пачаліся агульныя танцы. Дуброўскі.
3. Музычны твор для некалькіх музыкантаў ці спевакоў. Дуэт цымбалаў — прыгожы ансамбль. “Маладосць”.
[Фр. ensemble — разам.]
@антаблемент, -а, М -нце, м. Спец. Верхняя гарызантальная частка будынка, якая апіраецца на калоны і складаецца з карніза, фрыза і архітрава.
[Фр. entablement.]
@антабус, -у, м. Прэпарат для лячэння алкагалізму.
@антаганізм, -у, м. Непрымірымыя супярэчнасці. Класавы антаганізм. □ Антаганізм буржуазіі і пралетарыяту прымушае буржуазію імкнуцца захаваць пэўныя сродкі і ўстановы старой улады, каб ужываць гэтыя сродкі супроць пралетарыяту. Ленін.
[Ад грэч. antagōnismos — барацьба.]
@антаганіст, -а, М -сце, м. 1. Непрымірымы праціўнік.
2.звычайна мн. (антаганісты, -аў). Органы або рэчывы, функцыі і ўзаемадзеянні якіх процілеглыя адзін аднаму.
@антаганістычны, -ая, -ае. Поўны антаганізму; непрымірымы, варожы. Антаганістычныя класы буржуазнага грамадства.
@антагенез і антагенезіс, -у, м. Спец. Індывідуальнае развіццё жывёльнага або расліннага арганізма ад моманту яго зараджэння да смерці.
[Ад грэч. ōn, ontos — існае і genesis — паходжанне, развіццё.]
@антагенетычны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да антагенезу (антагенезісу); які звязаны з індывідуальным развіццём жывёльнага або расліннага арганізма. Антагенетычнае развіццё арганізма.
@анталагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да анталогіі2.
@анталогія/11, -і, ж. Зборнік выбраных твораў, часцей за ўсё вершаў, якія належаць розным аўтарам. Анталогія беларускай паэзіі. Анталогія беларускай народнай, песні. [Ад грэч. anthologia — букет кветак (назва зборнікаў выбраных твораў старажытнагрэчаскай паэзіі).]
@анталогія/22, -і, ж. У дамарксісцкай філасофіі — метафізічнае вучэнне аб асновах быцця, якое цалкам супрацьпастаўляецца гнасеалогіі і логіцы; у марксісцкай філасофіі — вучэнне аб аб'ектыўнай дыялектыцы матэрыяльнага свету, заснаванае на яго навуковым пазнанні і звязанае з гнасеалогіяй і логікай.
[Ад грэч. ōn, ontos — існае і logos — вучэнне.]
@антанімічны, -ая, -ае. Процілеглы па сэнсу (пра словы).
@антон, -у, м. Разм. Тое, што і антонаўка. Вось антоны, вось апорты, Вось і слуцкія вам бэры Тут вісяць, нібы збаны. Крапіва.
@антонаў, -нава. У выразе: антонаў агоньгл. агонь.
@антонаўка, -і, ДМ -наўцы; Р мн. -навак; ж. 1. Пашыраны сорт зімовай яблыні, на якой растуць буйныя, жоўтыя, віннакіслыя яблыкі. Пад цяжарам пахучых залатых яблыкаў згіналі да зямлі галіны антонаўкі. Васілевіч.
2. Плод гэтай яблыні. За хатамі спеюць улетку антонаўкі. Чорны. Наліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні. Панчанка.
@антонімы, -аў; адз.антонім, -а, м. Пары слоў з процілеглым значэннем: праўда — хлусня, дабро — зло і пад.
[Ад грэч. anti — супраць і onyma — імя, назва.]
@антракт, -у, М -кце, м. 1. Перапынак паміж двума актамі ў спектаклі, паміж двума аддзяленнямі канцэрта і пад. Пасля антракту ў зале панавала ўрачыстая цішыня. Мікуліч.
// перан. Перапынак у якім-н. дзеянні, працэсе і інш. Абед з антрактам. 2. Музычны твор, які выконваецца паміж дзеямі, карцінамі опернага ці драматычнага спектакля. Сімфанічны антракт. [Фр. entracte.]
@антрапа... Першая састаўная частка складаных слоў, якая даказвае на адносіны іх да чалавека.
@антрапагенез, -у, м. Раздзел антрапалогіі, які вывучае працэсы эвалюцыі чалавека на розных этапах.
[Ад грэч. аnthrōpos — чалавек і genesis — паходжанне.]
@антрапаграфія, -і, ж. 1. Графічны паказ формы цела і касцей чалавека.
2. Апісанне асобных чалавечых рас і народнасцей.
@антрапалагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да антрапалогіі. Антрапалагічная літаратура. Антрапалагічны музей.
@антрапалогія, -і, ж. Навука, якая вывучае біялагічную прыроду чалавека.
[Ад. грэч. аnthrōpos — чалавек і logos — вучэнне.]
@антрапамарфізм, -у, м. 1. Адна з форм анімізму — перанясенне псіхічных уласцівасцей чалавека на з'явы і прадметы прыроды.
2. Уяўленне багоў у выглядзе людзей, якое ўласціва для многіх рэлігій.
[Ад грэч. аnthrōpos — чалавек і morphe — від.]
@антрапамарфічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да антрапамарфізму.
@антрапамер, -а, м. Інструмент для навуковых вымярэнняў чалавечага цела.
@антрапаметрычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да антрапаметрыі. Антрапаметрычныя дадзеныя.
@антрапаметрыя, -і, ж. Антрапалагічнае даследаванне, якое заключаецца ў вымярэнні чалавечага цела і яго частак.
[Ад грэч. аnthrōpos — чалавек і metron — мера.]
@антрапаморфны, -ая, -ае. Спец. Чалавекападобны. Антрапаморфныя малпы.
@антрапафаг, -а. м. Людаед.
[Грэч. anthrōpophagos.]
@антрапафагія, -і, ж. Людаедства.
[Грэч. anthrōpophagia.]
@антрапацэнтрызм, -у, м. Антынавуковы, рэлігійны погляд, паводле якога чалавек з'яўляецца цэнтрам і канчатковай мэтай сусвету.
@антрапацэнтрычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да антрапацэнтрызму.
@антрапоіды, -аў; адз.антрапоід, -а, М -дзе, ж. Чалавекападобныя малпы.
@антраполаг, -а, м. Спецыяліст у галіне антрапалогіі.
@антрацыт, -у, М -цыце, м. Від каменнага вугалю, які мае чорны колер, яркі бляск і вызначаецца вялікай цеплатворнасцю.
[Ад грэч. antrax — вугаль.]
@антрацытавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да антрацыту. Антрацытавы пласт.
@антрацытны, -ая, -ае. Тое, што і антрацытавы.
@антраша, нескл., н. Балетнае па, лёгкі скачок уверх, у час якога танцор ударае некалькі разоў нагой аб нагу.
◊ Выкідваць антрашагл. выкідваць1.
[Фр. entrechat.]
@антрыкот, -у, М -коце, м. Міжрэбравая частка ялавічыны.
// Смажаніна з ялавічыны; адбіўная ялавічная катлета.
[Фр. entrecōte.]
@антрэпрыза, -ы, ж. У капіталістычных краінах — прыватнае тэатральнае прадпрыемства.
[Фр. entreprise.]
@антрэпрэнёр, -а, м. У капіталістычных краінах — прыватны тэатральны прадпрыемец.
[Фр. entrepreneur.]
@антрэпрэнёрства, -а, н. Дзейнасць антрэпрэнёра.
@антрэсолі, -яў; адз.антрэсоль, -і, ж. 1. Верхні паўпаверх дома.
2. Верхні паўярус у высокіх пакоях, звычайна ў выглядзе галерэі.
3.Разм. Дашчаны памост пад столлю, які выкарыстоўваецца для хавання рэчаў.
[Фр. entresol.]
@анты, -аў. Назва ўсходнеславянскіх плямён 4—7 стст., якія жылі паміж Днястром і Дняпром.
@анты... Прыстаўка, якая ўжываецца для выражэння процілегласці або варожасці чаму-н., напрыклад: антываенны, антымастацкі, антырэлігійны.
@антыалкагольны, -ая, -ае. Проціалкагольны, накіраваны супраць алкагалізму. Антыалкагольная прапаганда. Антыалкагольны сродак.
@антыбіётыкі, -аў; адз.антыбіётык, -у, м. Хімічныя рэчывы арганічнага паходжання, якія заглушаюць рост тых ці іншых бактэрый або знішчаюць іх.
@антыбіятычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да антыбіётыкаў. Антыбіятычныя рэчывы.
@антываенны, -ая, -ае. Накіраваны супраць вайны. Антываенная дэманстрацыя.
@антывірус, -а, м. Лячэбны сродак, які мае ўласцівасць затрымліваць размнажэнне таго віду мікроба, ад якога ён атрыманы.
@антыген, -у, м. Рэчыва, якое пры ўвядзенні ў арганізм можа прывесці да ўтварэння антыцел.
@антыгенны, -ая, -ае. Які мае адносіны да антыгену. Антыгеннае рэчыва.
@антыгігіенічны, -ая, -ае. Які не адпавядае, супярэчыць патрабаванням гігіены.
@антыгістарычны, -ая, -ае. Які супярэчыць прынцыпам гістарызму. Антыгістарычны падыход да з'яў рэчаіснасці.
@антыграмадскі, -ая, -ае. Шкодны для інтарэсаў грамадства; варожы грамадству. [Скуратовіч, Седас] — гэта людзі, у якіх на першае месца выступае антыграмадская звярыная сутнасць. Барсток.
@антыгуманнасць, -і, ж. Накіраванасць супраць чалавечнасці, гуманнасці.
@антыгуманны, -ая, -ае. Які пярэчыць прынцыпам гуманнасці, чалавечнасці. [Купала] выкрывае антыгуманную сутнасць сучаснага яму сацыяльна-палітычнага ладу, заснаванага на праве “сільнага” прыгнятаць “слабых”, на пакутах мільёнаў працоўных. Івашын.
@антыдзяржаўны, -ая, -ае. Варожы інтарэсам дзяржавы.
@антыдыялектычны, -ая, -ае. Які супярэчыць прынцыпам дыялектыкі; накіраваны супраць дыялектыкі.
@антыдэмакратычны, -ая, -ае. Накіраваны супраць дэмакратыі; варожы інтарэсам народу.
@антыдэтанатар, -а, м. Прэпарат, які дабаўляецца ў бензін для папярэджання дэтанацыі ў рухавіках унутранага згарання.
@антыімперыялістычны, -ая, -ае. Накіраваны супраць імперыялізму, проціпастаўлены яму. Антыімперыялістычны рух. Антыімперыялістычныя сілы. Антыімперыялістычны лагер.
@антыкамунізм, -у, м. Варожая камуністычнай практыцы буржуазная ідэалогія, асноўным зместам якой з'яўляецца паклёп на сацыялістычны лад, фальсіфікацыя палітыкі і мэт камуністычных партый, вучэння марксізма-ленінізма.
@антыкамуністычны, -ая, -ае. Накіраваны супраць камунізма; варожы камунізму.
@антыквар, -а, м. 1. Прадавец антыкварных прадметаў.
2.Уст. Аматар і збіральнік прадметаў старажытнага мастацтва, старых і рэдкіх кніг і пад.
@антыкварны, -ая, -ае.
1. Вельмі стары і каштоўны. Антыкварная кніга. 2. Які мае адносіны да старых каштоўных прадметаў. Антыкварны магазін.
@антыклерыкалізм, -у, м. Палітычная плынь, накіраваная супраць клерыкалізму.
@антыклерыкальны, -ая, -ае. Які мае адносіны да антыклерыкалізму.
@антылопа, -ы, ж. Жвачная жывёліна атрада парнакапытных.
@антымаральны, -ая, -ае. Які супярэчыць маралі; амаральны.
@антымарксісцкі, -ая, -ае. Накіраваны супраць марксізма; які супярэчыць прынцыпам марксізма.
@антымастацкі, -ая, -ае. Пазбаўлены мастацкасці; які супярэчыць мастацкаму густу.
@антымастацтва, -а, н. Тэндэнцыі ў сучасным заходнім мастацтве, што выражаюцца ў імкненні ствараць творы, якія супярэчаць законам віду або жанру мастацтва.
@антымілітарызм, -у, м. Масавы міжнародны рух супраць палітыкі мілітарызму і імперыялістычных войнаў.
@антымілітарыст, -а, М -сце, м. Прыхільнік антымілітарызму.
@антымілітарысцкі, -ая, -ае. Накіраваны супраць мілітарызму.
@антымонія, -і, ж. У выразе: разводзіць антымоніігл. разводзіць.
@антынавуковы, -ая, -ае. Накіраваны супраць навуковых тэорый, палажэнняў; ненавуковы. Антынавуковае ўяўленне.
@антынародны, -ая, -ае. Варожы інтарэсам народу. Антынародная палітыка царызму. Антынародная вайна.
@антыномія, -і, ж. Спец. Супярэчнасць паміж двума палажэннямі, якія ўзаемна выключаюць адно аднаго і ў той жа час прызнаюцца аднолькава правільнымі.
[Грэч. antinomia.]
@антыпартыйны, -ая, -ае. Накіраваны супраць ідэйных і арганізацыйных прынцыпаў партыі, супярэчны з імі.
@антыпасаты, -аў; адз.антыпасат, -а. М -саце, м. Пастаянныя паветраныя плыні ў высокіх слаях атмасферы ў трапічных шыротах.
@антыпатычны, -ая, -ае. Непрыемны, агідны; проціл. сімпатычны.
@антыпатыя, -і, ж. Пачуццё непрыязнасці, агіды; проціл. сімпатыя. Занадта вялікая справа вырашалася, каб звяртаць увагу на свае асабістыя сімпатыі і антыпатыі. Шамякін.
@антыпірын, -у, м. Лекавы сродак, які заспакойвае боль і зніжае тэмпературу.
@антыпод, -а, М -дзе, м. 1.толькі мн. (антыподы, -аў). Насельнікі двух дыяметральна процілеглых пунктаў паверхні зямнога шара.
2.перан. Людзі, групы людзей і пад., якім уласцівы процілеглыя погляды, якасці, густы. Ваця.. па сутнасці такі ж індывідуаліст-мешчанін, як і яго антыподы ў творы. Адамовіч.
@антырэлігійны, -ая, -ае. Накіраваны супраць рэлігіі; атэістычны. Што на “Біблію” К.Крапівы зрабіў уплыў беларускі антырэлігійны фальклор — агульнавядома. Шкраба.
@антырэчыва, -а, н. Форма матэрыі, процілеглая рэчыву, у якім элементарныя часцінкі маюць, у прыватнасці, процілеглы электрычны зарад (электрон — дадатны, пратон— адмоўны і пад.).
@антысаветызм, -у, м. Варожая СССР, савецкаму ладу рэакцыйная ідэалогія і палітыка сучаснага капіталізму, заснаваная на наўмысным скажэнні тэорыі і практыкі навуковага камунізма; варожыя адносіны да савецкага ладу, Савецкага Саюза; антысавецкая прапаганда.
@антысавецкі, -ая, -ае. Накіраваны супраць Савецкай улады, варожы ёй. Антысавецкая дзейнасць.
@антысанітарны, -ая, -ае. Які супярэчыць патрабаванням санітарыі. Антысанітарны стан.
@антысацыяльны, -ая, -ае. Супрацьграмадскі.
@антысейсмічны, -ая, -ае. Здольны супрацьстаяць штуршкам землетрасення.
@антысеміт, -а, М -міце, м. Той, хто варожа ставіцца да яўрэяў.
@антысемітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да антысеміт.
@антысемітызм, -у, м. Нацыянальная нянавісць да яўрэяў, якую рэакцыянеры ствараюць штучна і распальваюць у класавых і палітычных мэтах.
@антысеміцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да антысемітызму і да антысеміта. Антысеміцкія настроі.
@антысептыкгл. антысептыкі.
@антысептыка, -і, ДМ -тыцы, ж. 1. Абеззаражванне ран шляхам выкарыстання хімічных рэчываў, якія знішчаюць хваробныя мікраарганізмы.
2.зб. Сродкі, якімі робіцца абеззаражванне.
@антысептыкі, -аў; адз.антысептык, -у, м. 1. Хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне для знішчэння мікробаў. Часцей за ўсё ўжываюцца пры лячэнні ран.
2. Сродкі для засцярогі ад гніення драўляных частак будынкаў, шпалаў і пад.
@антысептычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да антысептыкі.
@антытаксіны, -аў; адз.антытаксін, -у, м. Рэчывы, якія выпрацоўвае арганізм пад уплывам таксінаў і якія здольныя абясшкоджваць гэтыя таксіны.
@антытаксічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да антытаксіну.
@антытэза, -ы, ж. 1. Процілегласць; проціпастаўленне.
// Стылістычны прыём супастаўлення процілеглых або кантрастных паняццяў і вобразаў.
2.Спец. Тое, што і антытэзіс.
@антытэзіс, -а, м. Спец. Суджэнне, якое проціпастаўляецца тэзісу.
@антыўрадавы, -ая, -ае. Накіраваны супраць урада. Нічога ў дэфензіўшчыкаў не выйшла са стварэннем масавай крымінальнай справы па абвінавачванню кампартыі Заходняй Беларусі ў антыдзяржаўнай, антыўрадавай дзейнасці. Сабаленка.
@антыфашыст, -а, М -сце, м. Праціўнік фашызму, удзельнік барацьбы з фашызмам.
@антыфашыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да антыфашыст.
@антыфашысцкі, -ая, -ае. Накіраваны супраць фашызму. Антыфашысцкі рух.
@антыхрыст, -а, М -сце. м. 1. Паводле вучэння хрысціянскай царквы галоўны праціўнік Хрыста. [Пятрусь:] — Залатыя рукі [у сына]! Ды што ж без галавы. Талстога знайшоў, антыхрыста. Адрокся ад царквы святое, ад бога, ад роду, ад бацькоў. Брыль.
2.Разм. Ужываецца як лаянкавае слова.
@антыцелы, -аў; адз.антыцела, -а, н. Рэчывы, якія ўтвараюцца ў арганізме пры ўвядзенні ў яго чужародных бялкоў, бактэрый і іх ядаў.
@антыцыклон, -у, м. Зона з высокім атмасферным ціскам, якая размяшчаецца паміж цыклонамі і характарызуецца ясным, сонечным надвор'ем.
@антычнасць, -і, ж. 1. Свет старажытных грэкаў і рымлян, іх культура.
2. Уласцівасць антычнага (у 2 знач.).
@антычны, -ая, -ае.
1. Старажытнагрэчаскі або старажытнарымскі (пра культуру, мастацтва, грамадскі лад і пад.). Антычнае рабства. Антычная дэмакратыя. Антычная культура. Антычная літаратура. Антычны свет. Антычнае мастацтва. 2. Які нагадвае прыгажосцю статуі старажытнага свету; класічна правільны (пра рысы твару, формы цела і пад.). Антычны профіль.
@антэна, -ы, ж. Праваднік або сістэма праваднікоў, якія служаць для выпраменьвання радыёхваль у час радыёперадачы або для іх улоўлівання ў час прыёму. Антэна перадатчыка. Прыёмная антэна. Рамачная антэна. [Ад лац. antenna — мачта.]
@антэнны, -ая, -ае. Які мае адносіны да антэны.
@ану, выкл. Разм. 1. Выражае заклік ці прымушэнне да дзеяння. — Ану, сып! Палі! — пачаў прытупваць фарсісты салдат, нябачаныя каленцы выкідваць, запрашаючы іншых у круг. Гурскі. — Ты чаго тут? — гневаецца жанчына, пазнаўшы сына. — Ану, вылазь! Гарбук.
2. (у спалучэнні з Р займ. 2 і З ас. адз. і мн.). Адпавядае па значэнню словам: “адчапіся”, “адвяжыся” і пад. [Ярына:] — Ану цябе, Ігнат! От, як прыстане, дык хоць ты яму кол на галаве чашы. Бажко.
3. (у спалучэнні з часціцай “ж”). Можа быць. Ану ж ды выйдзе што-небудзь.
@ануляванне, -я. н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ануляваць.
@ануляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ануляваць.
@анулявацца, -люецца; незак. Зал. да ануляваць.
@ануляваць, -люю, -люеш, -люе; зак. і незак., што. Скасаваць (касаваць), прызнаць (прызнаваць) несапраўдным. Ануляваць дагавор.
@ануляцыя, -і, ж. Прызнанне несапраўдным (якога-н. акта, дагавору, права і пад.); скасаванне.
@ануча, -ы, ж. 1. Кавалак, абрэзак тканіны (звычайна такой, якая ўжо была ва ўжытку). [Лабановіч:] — Паколькі лесу ў раёне Дзямянавага Гуза няма, дык ты прымацуй да ёмкага кія дзяружку, хустку ці проста анучу і такім саматужным сцягам памахай мне. Колас.
2. Рваныя паношаныя рэчы; старое адзенне. Хата.. не зліняла, смецця ў хаце больш не стала, анучы з палатак не прапалі. Чорны.
3. Кавалак тканіны, якой абмотваюць ногі перш чым абуцца. [Бацька] уставаў на золку, выцягваў з пячуркі падсохлыя анучы, абуваўся ў лапці. Навуменка.
4.толькі мн.(анучы, -аў). Пагард. Убранне, строі.
5.перан. Бесхарактарны, бязвольны чалавек. Ануча, а не чалавек, — запярэчыў Галаскок. Хто што хоча, тое і робіць. Крапіва.
◊ Як анучаю па зубах — сказаць каму-н. што-н. непрыемнае.
@анучнік, -а, м. Той, хто збірае анучы (у 1 і 2 знач.) або скуплівае іх у абмен на якія-н. тавары. Праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзегцяры, анучнікі, карабейнікі-пешаходы. Бядуля.
@анучніца, -ы, ж. 1.Жан. да анучнік.
2.Разм. Жанчына, якая захапляецца ўборамі, строямі.
@анучны, -ая, -ае. Які мае адносіны да анучы (у 1, 2 і 3 знач.).
@анучына, -ы, ж. Разм. Тое, што і ануча (у 1, 3 знач.).
@анфас, прысл. Тварам да таго, хто глядзіць.
[Фр. en face.]
@анфілада, -ы, ДМ -дзе. ж. Доўгі рад пакояў, у якіх дзверы размешчаны па адной прамой лініі.
[Фр. enfilade.]
@анфіладны, -ая, -ае. Які мае адносіны да анфілады.
@анчар, -а і -у. м. 1. -а. Трапічнае паўднёваазіяцкае дрэва з ядавітым млечным сокам.
2. -у. Драўніна гэтага дрэва.
[Малайск.]
@анчоўс, -а, м. Дробная марская рыба сямейства, блізкага да селядцоў; хамса.
[Ісп. anchoa.]
@аншлаг, -а. м. Аб'ява ў тэатры, кіно аб тым, што ўсе білеты прададзены.
◊ Прайсці з аншлагамгл. прайсці.
[Ням. Anschlag.]
@аншлюс, -а, м. Палітыка захопу Аўстрыі, якую праводзілі германскія імперыялістычныя колы пасля 1-й сусветнай вайны.
[Ням. Anschluβ — далучэнне.]
@анямеласць, -і, ж. Стан анямелага.
@анямелы, -ая, -ае.
1. Пра чалавека, які страціў здольнасць гаварыць.
// Той, хто страціў на некаторы час мову (ад здзіўлення, радасці і пад.).
2. Застылы ў нерухомасці пад уплывам якога-н. пачуцця. Гэта Волечка! Але чаму яна не бяжыць подскакам .. насустрач [Няваду], а стаіць, як анямелая, і не адрывае ад яго вачэй?! Чорны. Міхалка стаяў анямелы на грэблі каля заставак. Бядуля.
3. Ціхі; пазбаўлены гукаў. І часамі ў стэпах анямелых, Калі толькі ты ды цішыня — Нечакана і незразумела Мёртвыя размовы зноў звіняць. Панчанка. Заснуў пасёлак анямелы. Колас.
4. Неадчувальны. — А я быў ужо заснуў, — сказаў Сімон і пацёр анямелую шчаку. Самуйлёнак.
// Нечуллівы. [Васіль], дзіўна, ні аб чым не думаў, нічога не шкадаваў, у анямелай душы яго была важкая і жорсткая спусцеласць. Мележ.
@аняменне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. анямець.
@анямець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. У выніку хваробы стаць нямым, страціць здольнасць гаварыць.
// Страціць на некаторы час мову (ад здзіўлення, нечаканай радасці і пад.). Аж анямеў Музыка з болю, Жалейку ўбачыўшы сваю. Танк. Вартавыя ад жаху зусім анямелі. Аўрамчык.
2. Застыць у нерухомасці пад уплывам якога-н. пачуцця; замерці. Зірнуў [Карзюк] на зямлю і анямеў: за брамаю на зямлі раскіданыя пучкі пралесак. Баранавых.
3. Замоўкнуць, заціхнуць; перастаць гучаць. Цяпер анямела ўсё, Ніхто не спяе, не зайграе, Здаецца, што дрэвы на шлях Прыгнуліся з чорных нягод. Броўка.
4. Страціць адчувальнасць, гнуткасць. [Несцяровіч] не хацеў сядзець, яму хацелася прайсці пехатой кіламетраў дваццаць, так анямелі ад дзённай сядні ногі. Чорны.
// Перастаць быць чулым. Але сэрца не вырвалася, не паляцела, яно анямела тады, калі нечым спляжаны Курт Філінгер, угрызнуўшы зубамі чужое зямлі, нібы праваліўся скрозь яе, страціўшы прытомнасць. Сабаленка. [Валошын:] Таццяна, я цябе магу забыць Хіба тады, як анямее сэрца. Глебка.
@анямечанне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. анямечыцца.
@анямечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад анямечыць.
@анямечванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. анямечваць.
@анямечвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да анямечыцца.
2.Зал. да анямечваць.
@анямечваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да анямечыць.
@анямечыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. Зрабіцца падобным на немца па мове, звычаях; засвоіць мову, звычаі немцаў.
@анямечыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго. Прымусіць стаць падобным на немца па мове і звычаях.
@аорта, -ы, ДМ -рце, ж. Галоўная артэрыя ў арганізме пазваночных і чалавека, якая выходзіць з левага жалудачка сэрца і жывіць артэрыяльнай крывёю ўсе органы цела, акрамя лёгкіх.
[Грэч. aorte.]
@аорыст, -а, М -сце, м. Спец. У грэчаскай, стараславянскай і некаторых іншых мовах — адна з форм прошлага часу дзеяслова, якая выражае імгненнасць і закончанасць дзеяння.
[Грэч. aoristos.]
@апавешчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апавясціць.
@апавівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да апавіцца.
2.Зал. да апавіваць.
@апавіваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апавіць.
@апавіты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апавіць.
@апавіцца, апаўюся, апаўешся, апаўецца; апаўёмся, апаўяцеся; зак. 1. Апавіць сябе чым-н. Апавіцца шалікам. 2.перан. Пакрыцца з усіх бакоў, ахутацца; заслацца (дымам, туманам). На сцяне партрэт Янкі Купалы ўжо апавіўся змрокам. Пестрак.
@апавіць, апаўю, апаўеш, апаўе; апаўём, апаўяце; зак., што. 1. Абматаць, абкруціць што-н. чым-н. Апавіць галаву стужкай. // Размясціць вакол чаго-н., абкружыць. Здаецца, недарэчным было да гэтых вочак-васількоў, да льняных кудзеркаў, што вянком апавілі твар яе [Ганнін] белы, браўнінг пры поясе, маленькая карабінка за плячыма, кулямётная стужка цераз плячо... Нікановіч.
// Аплесці сабой (аб раслінах).
2.перан. Пакрыць з усіх бакоў, ахутаць; заслаць (дымам, туманам). Лісце алае засыпае роў, Пушчу чорную апавіў туман. Караткевіч. Ціхі ночы спакой усё наўкол апавіў. Гурло.
// Ахапіць, абняць (пра пачуцці). Невыразна лёгкі, як дымок, сум апавіў сэрца. Мурашка.
@апавядальнасць, -і, ж. Уласцівасць апавядальнага.
@апавядальнік, -а, м. 1. Той, хто апавядае, расказвае аб чым-н. — Ага, цікава, — успомніў наш апавядальнік, — як сям'я Белавуса апынулася ў лесе. Гурскі.
// Той, хто ўмее добра, выразна апавядаць. Словам,.. [кравец] быў не злы чалавек, гаварун, добры апавядальнік. Барсток.
2. Аўтар апавяданняў; пісьменнік. Маладыя апавядальнікі паглыбіліся ў працу над шырокімі палотнамі — раманамі і аповесцямі. “Маладосць”.
@апавядальніца, -ы, ж. Жан. да апавядальнік.
@апавядальны, -ая, -ае. Які мае адносіны да апавядання (у 1 знач.), які змяшчае апавяданне. Апавядальны сказ. Апавядальны жанр. // Спакойны, эпічны. Твор [Шамякіна “Глыбокая плынь”] быў вывераны на лепшым вымяральніку: сэрцы чытача. Апавядальны тон рамана глыбока хвалюе. Кучар.
@апавяданне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. апавядаць.
2. Невялікі мастацкі апавядальны твор, звычайна ў прозе. Гумарыстычнае апавяданне. □ Усё зразумела Даніку яшчэ і таму, што ў апавяданні, якое чытала ім настаўніца, гаварылася пра такіх жа, як ён, дзяцей вясковай беднаты. Брыль.
@апавядацца, -аецца; незак. 1. Расказвацца, апісвацца; з'яўляцца зместам чаго-н. У другой казцы апавядаецца пра дзяўчыну. Лойка.
2.Зал. да апавядаць.
@апавядаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Расказваць, апісваць; паведамляць аб чым-н. Турсевіча вельмі насмяшыла адно здарэнне на чыгунцы, і аб гэтым апавядаў ён цяпер Лабановічу. Колас. Потым маці пачала апавядаць пра жыццё калгаса. Дуброўскі.
@апавясціць, -вяшчу, -вясціш, -вясціць; -вясцім, -весціце; зак., каго-што, аб чым і з дадан. Паведаміць аб чым-н., давесці да ведама каго-н. Апавясціць важную навіну. Апавясціць аб прыездзе. □ —Людзей трэба апавясціць! — нецярпліва прамовіла.. [Ганна]. Мележ.
@апавяшчальнік, -а, м. 1. Той, хто апавяшчае, аб'яўляе што-н.
2.Уст. Традыцыйны персанаж класічных трагедый, які апавяшчае гледачоў аб падзеях за сцэнай.
@апавяшчальніца, -ы, ж. Жан. да апавяшчальнік (у 1 знач.).
@апавяшчальны, -ая, -ае. Прызначаны для апавяшчэння. Апавяшчальныя сродкі.
@апавяшчацца, -аецца; незак. Зал. да апавяшчаць.
@апавяшчаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апавясціць.
@апавяшчэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апавяшчаць — апавясціць.
@апаганены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаганіць.
@апаганіцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. 1. Стаць брудным, паганым.
2.перан. Стаць апаганеным. Душа апаганілася.
@апаганіць, -ню, -ніш, -ніць; зак. 1.што. Забрудзіць, сапсаваць чым-н. брудным; запаганіць. Апаганіць хату. // Наздзекавацца, абняславіць што-н., якое-н. месца, забрудзіўшы яго. Апаганіць магілу. 2.каго-што. Наздзекавацца з каго-, чаго-н., зрабіўшы ганебны ўчынак. Апаганіць дзяўчыну. Апаганіць імя. 3.што. Якім-н. учынкам, словам зрабіць непрыемнасць. Апаганіць настрой.
@апаганьванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апаганьваць — апаганіць.
@апаганьвацца, -аецца; незак. Зал. да апаганьваць.
@апаганьваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апаганіць.
@апагей, -я, м. 1. Пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі, найбольш аддалены ад цэнтра Зямлі.
2.перан. Вышэйшая ступень, найвышэйшы росквіт чаго-н. Дайшло да апагея агульнае захапленне тады, калі на сцэне з'явіўся Патрулін, вядомы рэвалюцыянер. Зарэцкі.
[Грэч. apоgeios.]
@апагодзіцца, -дзіцца; безас., зак. Разм. Тое, што і распагодзіцца. На захадзе раз'яснівалася. К вечару, відаць, збіралася апагодзіцца. Пташнікаў.
@апад, -у, М -дзе, м., зб. Плады, што апалі з дрэў ад ветру, непагоды. Цябе любіў я і люблю, Мой звонкі лістапад, Бы ў грудзі, грукае ў зямлю Антонавак апад. Хведаровіч.
@ападакгл. ападкі (у 2 знач.).
@ападанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ападаць — апасці.
@ападаць, -ае; незак. 1.Незак. да апасці.
2. Спускацца ўніз, даваць нахіл у які-н. бок. Я бачу, як адным сваім краем сяло ўдаецца ў жыты. Другі канец яго ападае ў нізіну. Скрыган.
@ападкавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ападкаў (у 1 знач.).
@ападкі, -аў; адз.ападак, -дка, м. 1.толькі мн. Атмасферная вільгаць, якая выпадае на зямлю ў выглядзе дажджу, снегу і пад. “Дзень без ападкаў”, — грыміць перадача, А дзень той з раніцы слёзна плача. Лужанін. [Наталька:] — Павінен.. [чалавек] думаць аб тым, як лепш прыстасавацца да сонца і да тых жа атмасферных ападкаў. Кулакоўскі.
2. Тое, што і апад. У Булыгавым садзе Лейба ўжо наводзіць свой парадак — выкошвае палын, падбірае і зносіць у кучу ападкі. Бажко.
@апазіцыйнасць, -і, ж. Адмоўныя адносіны да каго-, чаго-н., нязгода з чым-н.
@апазіцыйны, -ая, -ае.
1. Які сведчыць аб адмоўных адносінах да каго-, чаго-н., аб нязгодзе з чым-н. Апазіцыйныя настроі. 2. Які мае адносіны да апазіцыі; складае апазіцыю (у 2 знач.). Апазіцыйныя партыі. Апазіцыйны блок.
@апазіцыя, -і, ж. 1. Супрацьпастаўленне сваіх поглядаў, сваёй палітыкі якой-н. іншай палітыцы, іншым поглядам; супрацьдзеянне, супраціўленне.
2. Група людзей унутры якога-н. грамадства, арганізацыі і пад., якая супрацьпастаўляе свае погляды, сваю палітыку поглядам, палітыцы большасці. Парламенцкая апазіцыя. □ Імкнучыся перашкодзіць перамозе апазіцыі, улады Дамініканскай Рэспублікі рэзка ўзмацнілі рэпрэсіі. “Звязда”.
@апазіцыянер, -а, м. Удзельнік, прыхільнік апазіцыі.
@апазіцыянерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да апазіцыянер.
@апазнавальны, -ая, -ае. Які прызначаны служыць для апазнавання. [Ірына Антонаўна:]— Не ведаю. Самалёт быў, казалі, без апазнавальных знакаў. Мележ. [Хлопец] ірвануў — расшпіліў два верхнія гузікі мундзіра, выняў з-пад кашулі і сарваў са шнурка цёплы апазнавальны жэтон. Брыль.
@апазнаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апазнаваць — апазнаць.
@апазнаваць, -знаю, -знаеш, -знае; -знаём, -знаяце. Незак. да апазнаць.
@апазнанне, -я, н. Устанаўленне тоеснасці асобы, рэчы або прадмета па пэўных прыкметах і асаблівасцях.
@апазнаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апазнаць.
@апазнаць, -знаю, -знаеш, -знае; зак., каго-што. Пазнаць каго-, што-н. па якіх-н. адзнаках, прыкметах. Пні доўгія, але высокія, і лёгка іх апазнаць, што яны з-пад сякеры. Пташнікаў.
// Устанавіць тоеснасць асобы або рэчы пры судовым следстве. Кажуць, што.. труп [Вінцука] апазналі на Навагранскай шашы. Сабаленка. [Юзэф:] — Калі ж я апазнаў.. [Лявона Капу], ён папярэдзіў, што, калі я толькі заікнуся дзе, што за сляпы жыве ў Тураве, знойдзе мяне і на тым свеце. Сачанка.
@апазненне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апазняцца — апазніцца.
@апазніцца, апазнюся, апознішся, апозніцца; зак. Тое, што і спазніцца.
@апазняцца, -яюся, -яешся, -яецца. Незак. да апазніцца.
@апаіць, апаю, апоіш, апоіць; зак., каго. 1. Напаіць больш чым трэба, празмерна. Апаіць каня. □ — Го, браток, — смяяліся мужчыны. — Апоіць цябе цётка малаком. Хадановіч.
2.Уст. Напаіць з мэтаю атруціць, адурманіць. — Можа, чары хто кінуў на іх, апаілі мо зеллем благім? Гэты лёх вартавалі ўтраіх і заснулі адзін за другім. Машара.
@апак, -у, м. Сорт белай гліны, якая ідзе на выраб пасуды.
@апакаліпсіс, -а, м. Адна з хрысціянскіх царкоўных кніг, якая змяшчае містычныя прароцтвы пра канец свету.
[Ад грэч. apokаlypsis — адкрыццё.]
@апакаліпсічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да апакаліпсіса.
@апакаліптычны, -ая, -ае. Тое, што і апакаліпсічны.
@апаковы, -ая, -ае. Зроблены з апаку.
@апакрыфічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да апокрыфаў. Апакрыфічная літаратура.
@апал/11, -у, м. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. апальваць — апаліць.
2. Тое, чым што-н. апальваецца (дровы, драўнінныя адыходы, торф і пад.); паліва. Але яшчэ пытае люты, Зіму прывёўшы на прычал, Ці добра, людзі, вы абуты? Як вы багаты на апал? Колас.
3. Апрацоўка гліняных вырабаў высокай тэмпературай.
@апал/22, -у, м. Празрысты шклопадобны камень (звычайна малочнага колеру з блакітнаватым ці жаўтаватым адлівам), некаторыя гатункі яго лічацца каштоўнымі. А там Урал Хавае скарбы руд, Тапаз, апал, Цудоўны ізумруд. Зарыцкі.
@апала, -ы, ж. У дапятроўскай Расіі — гнеў, няміласць цара да баярына, вяльможы, які ў чым-н. правінаваціўся; кара, якая накладалася на такога вяльможу.
// перан. Няміласць, непрыхільнасць.
@апалавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да апалу2. Апалавы камень. // Які зроблены з апалу2 або ўтрымлівае апал2. Апалавы пярсцёнак. // Малочна-белы з жоўтым або блакітным адценнем; такога колеру, як апал2. На апалавым небе не было ніводнай хмурынкі. Мікуліч.
@апалагет, -а, М -геце. м. Кніжн. Актыўны абаронца якога-н. вучэння, ідэі, парадкаў. Апалагеты капіталізму.
@апалагетыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Кніжн. Галіна багаслоўя, якая мае задачай абарону хрысціянскай догмы.
// перан. Выкліканая якімі-н. прычынамі, але не абгрунтаваная абарона чаго-н.; усхваленне.
@апалагетычны, -ая, -ае. Кніжн. Які мае адносіны да апалагета, апалагетыкі.
@апалагічны, -ая, -ае. Кніжн. Які мае адносіны да аполага.
@апалак, -лка, м. Разм. Што-н. апаленае, абгарэлае.
@апаланы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апалаць.
@апаласканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаласкаць.
@апаласкаць, -лашчу, -лошчаш, -лошча; зак., каго-што. 1. Злёгку абмыць. [Бабка] унуку і ваду на рукі палівае, і кажа, каб хоць шыю сабе апаласкаў, бо яна ад загару і пылу стала чорная як зямля. Пестрак.
2.перан. Абгаварыць каго-н. [Вашыновіч:] — У нас.. народ такі. Дзе што якое пачуюць, дык.. як паднімуць гаворку. Усіх па костачках разбяруць, усіх апалошчуць. Чорны.
@апаласнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаласнуць.
@апаласнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Злёгку абмыцца. [Маргарыта:] — Дайце я яго [Барыса] з дарогі трохі да ладу прывяду. Хадзем, хоць апаласніся. Скрыган.
@апаласнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., каго-што. Злёгку абдаўшы вадою, абмыць. Адчувалася патрэба асвяжыцца, падтрымаць абяссілеўшае за бяссонную ноч стомленае цела, апаласнуць пачырванеўшыя ад зморы вочы. Колас. Я ўжо не памятаў, як на скорую апаласнуў боты і адным духам выскачыў на бераг. Ракітны.
@апалаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Правеяць, ачысціць ад мякіны крупы, збажыну пры дапамозе апалушак.
@апалены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаліць.
@апаліна, -ы, ж. Тое, што і абпаліна.
@апалітызм, -у, м. Тое. што і апалітычнасць.
@апалітычнасць, -і, ж. Уласцівасць апалітычнага; ухіленне ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці.
@апалітычны, -ая, -ае. Які стаіць убаку ад грамадска-палітычнага жыцця або ўхіляецца ад удзелу ў ім. [Маргун] пачакаў, пакуль выйдзе Шаевіч, і ўзяўся даваць мне праборку: — Бачыш, беспартыйны, апалітычны чалавек, а робіць тое, што трэба. Сабаленка.
@апаліць, апалю, апаліш, апаліць; зак., што. Тое, што і абпаліць.
@апалогія, -і, ж. Кніжн. Абарона, усхваленне каго-, чаго-н. у пісьмовай або вуснай форме.
[Грэч. apologia.]
@апалонік/11, -а, м. Хвастатая лічынка жабы. У школе мы будзем назіраць, як з гэтага жабурыння вырастуць жывыя апалонікі. Якімовіч.
@апалонік/22, -а, м. Вялікая лыжка, якой разліваюць страву. Восілене прысела каля Каспара і драўляным апалонікам наліла ўсім стравы. Броўка. Там, над ахутанымі парай катламі, з павісшым у паветры на паўдарозе апалонікам стаяла Ліда. Карпюк.
@апалосквацца, -аецца; незак. Зал. да апалоскваць.
@апалоскваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апаласкаць, апаласнуць.
@апалоць, апалю, аполеш, аполе; зак., што. Полючы, ачысціць ад пустазелля. Апалоць граду. Апалоць буракі.
@апалубачны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да апалубкі (у 1 знач.). Апалубачныя работы. // Прызначаны для апалубкі. Апалубачны лес.
@апалубіць, -блю, -біш, -біць; зак., што. Спец. Пакрыць, аблажыць апалубкай (у 2, 3 знач.).
@апалубка, -і, ДМ -бцы. ж. Спец. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. апалубіць.
2.Р мн. -бак. Драўляная ці металічная форма, якая ўжываецца пры бетонных і жалезабетонных збудаваннях і знімаецца пасля зацвярдзення бетону. Адны папраўлялі апалубку, рыхтуючы яе да ўкладкі бетону, другія вязалі арматуру, счышчалі снег, разраўноўвалі замёрзлую зямлю. Хадкевіч.
3.Р мн. -бак. Абшыўка, абкладка знадворных частак збудавання. [Старшыня калгаса:]— Я вось і прыйшоў параіцца з вамі, як лепш рабіць, ці апалубкай, ці, можа, рыхтаваць цэментныя пліты ды выкладаць іх. Сергіевіч.
@апалублены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апалубіць.
@апалубшчык, -а, м. Рабочы, які рыхтуе апалубку.
@апалушкі, -шак; адз. няма. Невялікія начоўкі для зернеачысткі ў хатніх умовах.
@апалчэнец, -нца, м. Удзельнік, баец апалчэння. Парадзелі рады апалчэнцаў, шмат было забітых, багата параненых, аднак полк трымаўся, не адступаў. Гурскі. Апалчэнцы ўліліся ў рэгулярныя войскі. “Маладосць”.
@апалчэнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да апалчэнец.
@апалчэнне, -я, н. 1. У старажытнасці — войска, якое ў час вайны набіралася з шырокіх народных мас.
2. Дапаможнае войска, якое фарміруецца ў час надзвычайных абставін на добраахвотных асновах з асоб, якія вызвалены ад вайсковай службы. Такімі ж доўгімі здаваліся і ўсе наступныя дні, аж пакуль .. [Сяргей] не трапіў у народнае апалчэнне. Шахавец.
@апалчэнскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да апалчэння, апалчэнца. Апалчэнскі полк.
@апалы, -ая, -ае.
1. Які асыпаўся з дрэў, галін і г.д. (пра лісце, кветкі і пад.). У празрыстым паветры запахла выкапанай бульбай, апалым лісцем. Карпюк.
// Які нізка апусціўся, абвіс. Апалыя галіны. 2. Схуднелы. Апалыя шчокі. 3. Які толькі што выпаў (пра снег). На дварэ перадвясеннія дні. На сцежках свежа апалы чысты снег. Галавач.
4.перан. Які пагоршыўся, сапсаваўся (пра настрой). А гэта ўсё разам яшчэ больш памацняла апалы настрой маладога настаўніка. Колас.
@апальванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апальваць — апаліць.
@апальвацца, -аецца; незак. Зал. да апальваць.
@апальваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апаліць.
@апальны, -ая, -ае. Які знаходзіцца ў апале. Апальны князь.
@апальня, -і. ж. Тое, што і абпальня.
@апальшчык, -а, м. Той, хто паліць печы ў службовым памяшканні або працуе ў кацельнай. Апальшчык у калідоры грукнуў дровамі аб жалезны ліст ля печкі. Караткевіч.
@апальшчыца, -ы, ж. Жан. да апальшчык.
@апалячанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апалячыць і стан паводле знач. дзеясл. апалячыцца.
@апалячванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апалячваць — апалячыць і стан паводле знач. дзеясл. апалячвацца—апалячыцца.
@апалячвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да апалячыцца.
2.Зал. да апалячваць.
@апалячваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апалячыць.
@апалячыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. Засвоіць мову, звычкі, культуру палякаў; стаць падобным да паляка. У абвінавачанні нават гаварылася, што Крупскі апалячыўся — маўляў, гаворыць з падначаленымі па-польску і нават танцуе мазурку. Сіпакоў.
@апалячыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго. Прымусіць апалячыцца. [Люба:] І вы, дзядзька, далі сябе апалячыць?! Проста не хочацца верыць у гэта. Козел.
@апамятацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. 1. Пасля моцнага душэўнага ўзрушэння, перажывання, разгубленасці зноў пачаць спакойна разважаць і дзейнічаць. — Як ты сюды трапіла? — першая апамяталася Валя. Карпаў. Не чакаючы, пакуль немцы апамятаюцца,.. Туравец загадаў адыходзіць. Мележ.
2. Адумаўшыся, зразумець памылковасць сваіх паводзін, адмовіцца ад сваіх намераў. [Лабыш:] Дачушка! Апамятайся, што ты гаворыш! Козел.
3. Прыйсці да памяці; апрытомнець. [Людвік:]— А як мае быць апамятаўся я праз некалькі дзён у шпіталі. Чорны.
3. Агледзецца, заўважыць. Мы і не апамяталіся, як мінуўся мамін адпачынак. Якімовіч.
@апанаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апанаваць.
@апанаваць, -нуе; зак., каго-што. 1. Ахапіць, авалодаць поўнасцю (пра настрой, думкі, пачуцці, а таксама пра фізічны стан чалавека). [Таццяна:] — Сэрца адзінокае апануе сум. Глебка. Толькі ўжо за вёскай.. [Наташу] апанаваў страх. Шамякін. Але ногі чамусьці не слухаліся, вяласць апанавала ўсё цела. Шахавец.
// Перамагчы, узяць верх (над настроем, думкамі, пачуццямі і пад.). Але нешта на гэты раз стрымала.. [Сашу], нешта апанавала яго звычайную рашучасць. Мележ.
2. Напасці ў вялікай колькасці, акружыць з усіх бакоў. Калі ж апанавалі ганчакі,.. [воўк] агрызнуўся, шчэрачы клыкі. Танк. Некалькі местачковых балаголаў апанавалі Лабановіча і цягнулі яго кожны на сваю фурманку, вырываючы з рук чамаданы. Колас.
// З'явіцца ў вялікай колькасці. Сястра раней працавала, а цяпер дзеці апанавалі. Дамашэвіч.
@апанент, -а, М -нце, м. Той, хто.выступае на публічным дыспуце, у публічнай спрэчцы з абвяржэннем чыіх-н. доказаў, палажэнняў і пад. І вось Кухарчыкава дысертацыя гатова. Яна ляжыць у галоўнага апанента, доктара навук, прафесара Мітрафана Іванавіча Сініцкага. Сабаленка.
// Наогул той, хто выступае як праціўнік у спрэчцы. Багдановіч быў не так вучань Карскага, як яго паплечнік і апанент. Лойка.
[Ад лац. opponens, opponentis — які пярэчыць.]
@апанентка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да апанент.
@апаніраваць, -рую, -руеш, -руе; незак. Выступаць у якасці апанента на дыспуце, спрэчцы; быць чыім-н. апанентам.
// Наогул пярэчыць каму-н. у спрэчцы.
@апаноўваць, -ае. Незак. да апанаваць.
@апантанасць, -і, ж. Уласцівасць апантанага. Шчасце наша, відаць, у самой апантанасці. Брыль. З нейкай апантанасцю.. [Балоцкі] выскачыў з машыны, не зачыніў за сабою дзверцаў і кінуўся ў кантору. Дуброўскі.
@апантаны, -ая, -ае.
1. Ахоплены крайнім душэўным узрушэннем, якое бурна выяўляецца. Як апантаны, паімчаўся Косця да клуба. Шыцік.
// У якім адчуваецца крайняе душэўнае ўзрушэнне. Недзе далёка ззаду пачуўся апантаны крык. Пестрак.
2.у знач. наз.апантаны, -ага, м. Чалавек, ахоплены крайнім душэўным узрушэннем. Я гэтак гарачыўся і гневаўся, што Давідзюк глядзеў на мяне, як на апантанага. Сабаленка.
@апанураць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Зрабіцца панурым. Блецька заныў, зусім апанураў і змоўк языком і душой. Чорны.
@апанча, -ы, ж. Старадаўняе верхняе адзенне ў выглядзе шырокага плашча.
[Цюрк.]
@апанятаваць, -тую, -туеш, -туе; зак., што. У прысутнасці панятых вызначыць памеры і ступень якой-н. шкоды, скласці акт. [Ляснік Якаў:] — Гэтакую сасонку зваліць. Каб заўтра квіток купіў у канторы, а то прыйду апанятую! Лобан. — Апанятаваць тое ворыва трэба, — прапанаваў Якім. Дуброўскі.
@апанятоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апанятаваць.
@апаплексічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да апаплексіі; звязаны з апаплексіяй.
○ Апаплексічны ўдаргл.удар.
@апаплексія, -і, ж. Кровазліццё ў мозг або закупорка мазгавых сасудаў, якія выклікаюць параліч; інсульт.
[Грэч. apopleksia.]
@апаражненне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апаражніць.
@апаражніцца, -ражнюся, -рожнішся, -рожніцца; зак. 1. Стаць пустым, парожнім. Апаражніліся першыя бутэлькі і першыя талеркі. Крапіва.
2.Разм. Схадзіць па сваёй патрэбе.
@апаражніць, -ражню, -рожніш, -рожніць; зак., што. Зрабіць пустым, парожнім, [Юзя:] — Апаражні конаўку ды схадзі, калі хочаш, за грэблю па суніцы. Бажко.
// Вызваліць, зрабіць свабодным. Пніцкі.. апаражніў месца за сталом. Чорны.
// З'есці, выпіць усё да дна. Каб не пакрыўдзіць кухараў,.. [Віця] узяўся за лыжку і непрыкметна для самога сябе апаражніў усю міску. Корзун.
@апаражняцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да апаражніцца.
2.Зал. да апаражняць.
@апаражняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да апаражніць.
@апараны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад апарыць.
2.у знач. прым. Які мае сляды пашкоджання парай або кіпнем. Апараныя рукі. ◊ (Выскачыць) як апараны — раптоўна, хутка (выскачыць).
@апарасіцца, апаросіцца; зак. Нарадзіць парасят.
@апарат, -а і -у, М -раце, м. 1. -а. Спецыяльны прыбор для выканання якой-н. работы. Тэлефонны апарат. Даільны апарат. Фатаграфічны апарат. Тарпедны апарат. 2. -у. Сукупнасць органаў, якія выконваюць пэўную функцыю ў арганізме. Зрокавы апарат. Слыхавы апарат. Апарат кровазвароту. 3. -у. Сукупнасць дзяржаўных устаноў, якія абслугоўваюць пэўную галіну кіраўніцтва ці гаспадаркі.
// Работнікі гэтых устаноў.
○ Вестыбулярны апарат — орган у хрыбетных жывёлін і чалавека, які з'яўляецца часткай унутранага вуха і служыць для каардынацыі рухаў і захавання раўнавагі. Дыфузійны апарат — апарат для атрымання шляхам дыфузіі каштоўных рэчываў з раздробненай сыравіны. Касмічны апарат — спецыяльны апарат, прызначаны для палёту ў касмічнай прасторы. Крытычны апарат — варыянты і заўвагі ў навуковым выданні літаратурнага ці гістарычнага тэксту. Навуковы апарат — паказальнікі, каментарыі, бібліяграфія і пад. ў навуковым выданні.
[Ад лац. apparatus — абсталяванне.]
@апаратны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да апарата, звязаны з апаратам (у 1 знач.).
2.у знач. наз.апаратная, -ай, ж. Памяшканне, дзе размешчана апаратура. Апаратная тэлецэнтра.
@апаратура, -ы. ж., зб. Сукупнасць апаратаў для якой-н. работы. Медыцынская апаратура. Хімічная апаратура. // Абсталяванне лабараторыі, цэха і інш.
@апаратчык, -а, м. Рабочы, які наглядае за працай апаратуры.
@апаратчыца, -ы, ж. Жан. да апаратчык.
@апарванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апарваць — апарыць.
@апарвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да апарыцца.
@апарваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апарыць.
@апарня, -і, ж. Спец. Памяшканне, у якім што-н. параць з мэтай ачышчэння, размякчэння і інш.
@апарожнены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаражніць.
@апарожнівацца, -аецца; незак. Зал. да апарожніваць.
@апарожніваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апаражніць.
@апарос, -у, м. Роды ў свінні.
@апароць, апару, апораш, апора; зак. Разм. Знайсці ў выніку пільных пошукаў. [Цімох Сымонавіч:] — А тым часам я не пабаяўся з дачкой і з сынам — вы іх хутка пабачыце, яны баравікоў апаролі добрых — набраць арэхаў і пасадзіць іх у старыцы, дзе іх ніколі не было. Дубоўка.
@апартаменты, -аў; адз.апартамент, -а, М -нце, м. Уст., часам іран. Вялікія раскошныя пакоі. Ленін, калі гэта трэба было, прымаў і ў пышных дзяржаўных апартамент. “Маладосць”. Мацвей Давідзюк вадзіўмянепа не вельмі раскошных апартаментах рэдакцыі. Сабаленка.
[Ад фр. appartement — памяшканне.]
@апартунізм, -у, м. Варожая марксізму-ленінізму плынь у рабочым руху і ў пралетарскіх партыях, якая прапаведуе згодніцтва з буржуазіяй, падпарадкаванне інтарэсаў пралетарыяту інтарэсам буржуазіі і адмаўленне ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы.
[Ад лац. opportunus — зручны.]
@апартуніст, -а, М -сце, м. Прыхільнік апартунізму; той, хто праводзіць палітыку апартунізму. Правы апартуніст. Левы апартуніст.
@апартуністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да апартуніст.
@апартуністычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да апартунізму. Апартуністычная палітыка. Апартуністычная плынь.
@апартунісцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да апартуністаў. Апартунісцкая група.
@апартэід, -у, М -дзе. м. Кніжн. Палітыка расавага раздзялення і дыскрымінацыі.
@апаршывець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Зрабіцца паршывым, пакрыцца паршой.
@апарына, -ы, ж. Разм. Месца ў балоце, дрыгве, якое не зарасло мохам і напоўнена вадою; акно. Раз, ходзячы па балоце, уваліўся.. [бацюшка] дзесь у апарыну па самы пояс. Колас.
@апарысты, -ая, -ае. Тое, што і парны2. [Вейс:] — Поту на целе як у самы апарысты летні дзень. Шынклер.
@апарыцца, -руся, -рышся, -рыцца: зак. Пашкодзіць сабе скуру гарачай парай або кіпнем. Хонеў хлопец быў ускочыў у цэбар з лугам і не апарыўся толькі затым, што луг быў халодны. Чорны.
@апарыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., каго-што. 1. Пашкодзіць скуру гарачай парай або кіпнем. Апарыць рукі. 2. Абліць кіпнем. Апарыць мякіну.
@апасацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Баяцца каго-, чаго-н.; непакоіцца з-за магчымасці якога-н. выпадку. Апасацца ліхога чалавека. □ [Даніла:] Скіба нават апасаўся, каб.. [Рыгор] чаго.. [Кацярыне] не выказаў пра нас. Крапіва.
2. Сцерагчыся чаго-н. Апасацца інфекцыі.
@апаска, -і, ДМ -цы, ж. Разм. Асцярожнасць, выкліканая прадбачаннем нядобрага, непрыемнага. Хадзіць з апаскай. Гаварыць з апаскай. // Боязь, страх. Што ты глянула з такой апаскаю? Глебка. Вялікай апаскі няма — з Журавіч немцы паўцякалі. Навуменка,
@апаскуджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаскудзіць.
@апаскуджвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да апаскудзіцца.
2.Зал. да апаскуджваць.
@апаскуджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апаскудзіць.
@апаскудзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак. 1. Зрабіцца брудным, запэцкацца.
2.перан. Сапсавацца; зрабіцца дрэнным, непрыгодным.
@апаскудзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго-што. 1. Зрабіць брудным, запэцкаць.
2.перан. Зусім сапсаваць; зрабіць дрэнным, непрыгодным.
@апаслівы, -ая, -ае. Разм. Які дзейнічае, робіць што-н. з апаскай, асцярожна; засцярожлівы.
// Які выяўляе апаску, поўны засцярожлівасці. Апаслівы позірк.
@апасродкаванне, -я, н. Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апасродкаваць.
@апасродкаваны, -ая, -ае. Кніжн. 1.Дзеепрым. зал. пр. ад апасродкаваць.
2.у знач. прым. Дадзены не непасрэдна, а праз каго-, што-н. іншае. Уплыў Міцкевіча на беларускіх паэтаў другой паловы XIX стагоддзя быў апасродкаваны. Лойка.
@апасродкаваць, -кую, -куеш, -куе; зак. і незак., што. Кніжн. Паказаць (паказваць) не непасрэдна, а праз каго-, што-н. іншае; паслужыць (служыць) перадатачным сродкам.
@апастылець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Вельмі надакучыць, апрыкраць; зрабіцца нямілым, невыносным. [Паўліна:] — Апастылела была за хваробу нават сама сабе. Сачанка.
@апастылы, -ая, -ае. Разм. Які вельмі надакучыў, апрыкраў; зрабіўся нямілым, невыносным. Не бачыць, не чуе нічога [Мар'яна], І свет стаўся ёй апастылы. Колас. Натуральна, што кожны з нас з нецярплівасцю чакаў заканчэння работы Асамблеі, каб хутчэй пазбавіцца ад апастылай атмасферы і дыхнуць свежым паветрам. Лынькоў.
@апастыляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак., з кім і без дап. Разм. Лаяцца, сварыцца. [Таццяна:] — Вунь.. [мужыкі] стаяць, маўчаць, як вады ў рот набраўшы. Хай дурныя бабы крычаць, хай апастыляюцца, а мы, разумненькія, памаўчым, паглядзім, як яно куды. Зарэцкі.
// Задзірацца, трымаць сябе задзірліва. [Сымон:] — Нам апастыляцца з немцам з-за якога глупства няварта. Лынькоў.
@апастэрыёрнасць, -і, ж. Спец. Уласцівасць апастэрыёрнага.
@апастэрыёрны, -ая, -ае. Спец. Заснаваны на вопыце; які вынікае з вопыту; проціл. апрыёрны.
@апастэрыёры, прысл. Спец. На падставе вопыту, вопытных дадзеных; проціл. апрыёры.
[Лац. a posteriori.]
@апасці, ападзе; зак. 1. Асыпацца, адваліцца (пра лісце, кветкі і пад.). Асенні дзень. Шумяць бары, — Пара лістам апасці. Глебка. То шышка зваліцца з хваіны, То сук збуцвелы ападзе. Астрэйка.
// перан. Знікнуць, прапасці. Няхай мой смутак ападзе, як лісце восеньскага бору. А.Вольскі.
2. Паменшыцца ў аб'ёме, спасці. Назаўтра Ціхану стала лепш. Пухліна апала. Дуброўскі.
// Стаць худым, упалым. Стафанковічаў твар стаў зямлісты, вызначылася худзізна на скронях, нейк у адзін момант вытырклі скулы, апалі шчокі. Чорны.
// Аслабець, страціць сілу. Сонца даўно пераваліла за паўдня, гарачыня апала. Чарнышэвіч. Гул матораў на самай высокай ноце раптам апаў. Алешка.
// Паменшыцца, панізіцца ўзроўнем. Цяпер мы кожны дзень бегалі да балотца глядзець, наколькі апала вада. Якімовіч.
3. Апусціцца; упасці. Жэрдачка апала ўніз адным канцом, і пакуль хлопец паспеў перарэзаць другі матузок, па жэрдцы шуганулі ўніз сухія.. кумпякі. Брыль. Кропля дажджу мне апала на твар З хмары паўночнай. Танк.
// Упасці, звіснуць (пра валасы, тканіны і пад.). “Мой далёкі мілы сябра!” — павольна прачытала Ніна Пятроўна і адкінула рукою кудзеркі валасоў, што апалі ёй на лоб. Краўчанка.
4. Асесці, пакрыць сабою ўсю паверхню. [Заранік] любіў горад і ў гэты позні час, калі ўжо крыху прыціх вячэрні вулічны шум, рассеяўся і апаў пыл, змоўкла музыка ў гарадскім парку. Хадкевіч. Яны [бяссмертнікі]ад першых дзён вясенніх Да позняй восені цвітуць, Пакуль на вымаклую зелень Снягі ізноў не ападуць. Прыходзька.
// Апусціцца, распаўсюдзіцца панізе, выпасці (аб расе, тумане і пад.). Апасці не паспелі росы У той перадсвітальны міг А ён [Брэст], нібы юнак Матросаў, Краіну засланіў грудзьмі. Вітка.
5.перан. Апусціцца, легчы на што-н. Цёплы вечар апаў На калгасныя нівы і хаты. Танк. А цішыня такая нечуваная Апала на балоты і палі. Панчанка. Мрок лёг на самую зямлю, апаў надоўга, — асенняя ноч бясконцая. Пташнікаў.
6.перан. Пагоршыцца (пра настрой, пачуцці і пад.). Вядома, што тут прабіцца не было ніякай магчымасці, і ў Шуста адразу апаў настрой. Шчарбатаў. Нешта радаснае, гордае ўзнялося ў Кіркавых грудзях, але тут жа апала. Карпаў.
@апатыт, -у, М -тыце, м. Мінерал, які з'яўляецца састаўной часткай большасці вывергнутых парод і выкарыстоўваецца для вырабу фасфатных угнаенняў.
[Ад грэч. apataō — падманваю (першапачаткова гэты мінерал з цяжкасцю адрознівалі ад іншых).]
@апатытавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да апатыту. Апатытавая руда.
@апатычнасць, -і, ж. Уласцівасць апатычнага.
@апатычны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да апатыі. Апатычны стан. // Які выяўляе апатыю. Гэта быў доўгі маўклівы мужыкзапатычным выразам беднага на расліннасць твару. Зарэцкі.
2. Які знаходзіцца ў стане апатыі; схільны да апатыі; абыякавы. Успамінаўся першы муж — сумны дома і апатычны на рабоце. Карпаў.
@апатыя, -і, ж. Стан душэўнай абыякавасці, раўнадушнасці. У .. [Касі] з'явілася да ўсяго апатыя, зарадзілася няўпэўненасць у сваіх поглядах. Карпюк. [Карызну] агарнула цяжкая апатыя — яму хацелася аднаго: скончыць як найхутчэй гэты няўдалы сход і адпачыць. Зарэцкі.
@апаўдні і апаўдня, прысл. У сярэдзіне дня; апоўдні.
@апаўзанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апаўзаць — апаўзці.
@апаўзаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апаўзці.
@апаўзці, -зу, -зеш, -зе; -зём, -зяце; пр. апоўз, апаўзла, апаўзло; зак. 1. Спаўзці ўніз (пад дзеяннем цяжару); асесці. Зямля апаўзла. □ Радзецкі ўзмахнуў рукамі, сутаргава ўхапіўся за дрэва з дуплом, але не ўтрымаўся і апоўз на зямлю. Гурскі.
2. Тое, што і абпаўзці.
@апаўночы, прысл. Тое. што і апоўначы.
@апафеоз, -у, м. 1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — абрад абагаўлення героя, імператара і інш.
2. Услаўленне, ушанаванне якой-н. асобы, з'явы і пад. [Паэма П.Броўкі] “Хлеб” — гэта апафеоз мірнай працы сейбіта-хлебароба, паэтызацыя яго штодзённых спраў. Бярозкін.
3. Заключная частка спектакля, канцэрта з удзелам усіх выканаўцаў, у якой услаўляюцца народ, герой, выдатная гістарычная ці грамадская падзея.
[Грэч. apotheosis.]
@апахмяліцца, -хмялюся, -хмелішся, -хмеліцца; зак. Разм. Тое, што і пахмяліцца. [Бацька] усё ж не ўтрываў, прахрыпеў да старой, ці не знайшла б чаго апахмяліцца. Мележ.
@апахмяляцца, -яюся, -яешся, -яецца. Незак. да апахмяліцца.
@апашкі, прысл. Разм. Тое, што і наапашкі. Станіслаў зняў свой пінжак і накінуў .. [Галі] апашкі на плечы. Сабаленка.
@апашленне, -я. н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апашляць-апошліць і стан паводле знач. дзеясл. апашляцца — апошліцца.
@апашляцца, -яецца; незак. 1.Незак. да апошліцца.
2.Зал. да апашляць.
@апашляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да апошліць.
@апаэтызаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаэтызаваць.
@апаэтызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак., каго-што. Паказаць, падаць каго-, што-н. у паэтычным, ідэалізаваным выглядзе. [Максіму] хацелася неяк узняць, апаэтызаваць Машу. Шамякін. Трэба быць сапраўды паэтам, каб у эпічным творы так апаэтызаваць вобраз зямлі. “Полымя”.
@апаясаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаясаць.
@апаясацца, апаяшуся, апаяшашся, апаяшацца; зак. 1. Надзець на сябе пояс; падперазацца.
2.перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абкружыцца чым-н. Апаясаўся ён [Ленінград] марскою сінявой. Зарыцкі.
@апаясаць, апаяшу, апаяшаш, апаяша; зак., каго-што. 1. Надзець на каго-н. пояс, падперазаць каго-, што-н.
2.перан. Працягнуцца вакол чаго-н., абкружыць, ахапіць сабой што-н. Праз агнявую заслону, што апаясала аэрадром, здавалася, нельга было прабіцца ні жалезу, ні сталі. Шахавец. Праходзячы ў той дом [маўзалей] бясконцаю чаргою, яго [Ільіча] не стужкай мы жалобнай абвілі, Апаясалі мы яго жывой ракою, Жывы людскі вянок навек яму сплялі. Куляшоў. Сто вежаў Прагі залатой, Каменных дзіў яго [Яна Жыжкі] радзімы, Апаясаў фабрычны строй З узвіхранай чупрынай дыму. Лужанін.
@апаясваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апаясаць.
@апека, -і, ДМ апецы, ж. 1. Мерапрыемствы па ахове правоў і інтарэсаў асоб, якія не могуць самі весці сваіх спраў. Устанавіць апеку над малалетнім. // Нагляд над дзяржавай (ахова яе правоў, клопаты пра яе развіццё і пад.), які ператвараецца капіталістычнымі краінамі ў эксплуатацыю і аграбленне падапечных дзяржаў. Міжнародная апека. 2. Нагляд, кантроль над чыёй-н. дзейнасцю. Выйсці з-пад апекі. 3. Асобы, установы, арганізацыі, якія ажыццяўляюць апеку.
@апекаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апекаваць.
@апекавацца, апякуюся, апякуешся, апякуецца; незак. 1.над кім-чым. Клапаціцца пра каго-, што-н., накіроўваць дзеянні, ахоўваць чые-н. інтарэсы. Крушынскі апекаваўся над сваімі рабочымі. Бядуля.
2.Зал. да апекаваць.
@апекаваць, апякую, апякуеш, апякуе; незак., каго-што. Ажыццяўляць апеку (у 1, 2 знач.). Калі дзеці вырасталі і станавіліся самастойнымі, бацька іх больш не апекаваў. Бачыла.
@апельсін, -а, м. 1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства рутавых.
2. Плод гэтага дрэва.
[Гал. appelsien.]
@апельсінавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да апельсінаў. Апельсінавыя долькі. // Прыгатаваны з апельсінаў. Апельсінавае варэнне. Апельсінавы сок.
@апеляваць, -люю, -люеш, -люе; зак. і незак. 1. Падаць (падаваць) скаргу ў вышэйшую інстанцыю на рашэнне ніжэйшай.
2.да каго-чаго. Выклікаць (выклікаць) падтрымку, спачуванне і пад. Апеляваць да таварышаў. Апеляваць да грамадскай думкі.
@апелянт, -а, М -нце. м. Асоба, якая падае або падала апеляцыю.
@апеляцыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да апеляцыі (у 1 знач.). Апеляцыйны суд. Апеляцыйная камісія.
@апеляцыя, -і, ж. 1. Скарга ў вышэйшую інстанцыю на рашэнне ніжэйшай.
2. Зварот да каго-, чаго-н. дзеля падтрымкі, спачування і пад. Апеляцыя да братоў па крыві была, такім чынам, апеляцыяй да братоў па барацьбе, у якіх паэт шукаў падтрымкі, разумення і спагады. Лойка.
[Лац. apellatio.]
@апендыкс, -а, м. 1. Адростак сляпой кішкі.
2. Кароткі шланг для запуску і выпуску газу ў ніжняй частцы абалонкі дырыжабля.
[Ад лац. appendix — прыдатак.]
@апендыцыт, -у. М -цыце, м. Запаленне апендыкса (у 1 знач.).
@апенька, -і, ДМ -ньцы; Р мн. -нек; ж. Познаасенні жаўтаватага колеру ядомы грыб, які расце каля пнёў або карэнняў дрэў. Вакол старых.. пнёў выцягвалі адна перад другой угору доўгія шыі апенькі. Васілевіч.
@апераджальны, -ая, -ае. Які апярэджвае, дае лепшыя ў параўнанні з іншымі вынікі. Апераджальны рост цяжкай прамысловасці.
@апераджаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апярэдзіць.
@аперазацца, аперажуся, апяражашся, апяражацца: зак. Разм. Падперазацца чым-н.
@аперазаць, аперажу, апяражаш, апяража; зак., каго-што. 1. Надзець пояс і пад.
2. Абвязаць каго-н. поясам і пад.
// перан. Абкружыць, абнесці, абгарадзіць што-н. чым-н. Іван Грозны пабудаваў некалькі крэпасцей у ваколіцах горада, а самы горад аперазаў земляным валам. Хадкевіч.
3.Разм. груб. Ударыць. Гэлька са злосцю схапіла палку і з усёй сілы аперазала сабаку. Чарот.
@апераны, -ая, -ае. Які пакрыўся пер'ем; увабраўся ў пер'е. Калі ж здараўся часам выпадак такой незвычайнай важнасці, што на траву.. звальваўся з гнязда толькі што апераны верабейчык, — шчасце не мела граніц! Брыль.
@аператар, -а, м. 1.Уст. Доктар, які праводзіць аперацыю (у 1 знач.); хірург.
2. Кваліфікаваны рабочы, які кіруе работай складанага механізма або ўстаноўкі. Аператар стаіць збоку, а фрэза машыны, нібы слухаючыся рукі ўмелага майстра, рэжа на тоўстай пласцінцы пяціканцовую зорку, затым другую складаную геаметрычную фігуру. “Звязда”.
3. Службовая асоба на транспарце, якая прымае распараджэнні дыспетчара і паведамляе яму звесткі аб руху.
4. Спецыяліст, які праводзіць кіназдымкі; кінааператар.
@аператарскі, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да аператара.
2.у знач. наз.аператарская, -ай, ж. Памяшканне, у якім працуе аператар.
@аператыўнасць, -і, ж. Уласцівасць аператыўнага. Аператыўнасць у рабоце. Аператыўнасць кіраўніцтва. □ Для большай аператыўнасці, рухавасці атрада была выдзелена група партызан пад камандай Фёдара Іларыёнавіча Паўлоўскага. Чорны. Гонар міліцыі быў закрануты, і яна праявіла незвычайную аператыўнасць. Шамякін.
@аператыўны, -ая, -ае. Здольны хутка і правільна выконваць практычныя задачы; дзейсны. — Абавязак кур'ера быць аператыўным, загады выконваць бездакорна. Васілевіч.
@аперацыйны, -ая, -ае.
1. Прызначаны для аперацыі, звязаны з аперацыяй (у 1 знач.); хірургічны. Аперацыйны стол. Аперацыйнае ўмяшанне. □ Калі іх, бацькоў, упусцілі ў аперацыйны пакой, — маці з плачам кінулася да стала. Брыль.
// у знач. наз.аперацыйная, -ай, ж. Памяшканне ў бальніцы, дзе аперыруюць. Тата выходзіў з аперацыйнай, сястра здымала з яго халат і маску. Бяганская.
2. Звязаны з аперацыяй (у 2 знач.). Аперацыйны план кампаніі. □ Некаторыя часці, батальёны, роты біліся самастойна, без агульнага аперацыйнага кіраўніцтва. Колас.
// Прызначаны для непасрэднага, практычнага ажыццяўлення чаго-н. Аперацыйны аддзел. Аперацыйныя органы. □ Чуліся галасы, што наспеў ужо час аб' яднаць усе атрады адзіным аперацыйным цэнтрам, падпарадкаваць баявую дзейнасць усіх атрадаў адзінаму аперацыйнаму плану. Лынькоў.
3. Які мае адносіны да аперацыі (у 3 знач.). Канец аперацыйнага года. 4. Прызначаны для аперацыі (у 4 знач.). Аперацыйныя станкі.
@аперацыя, -і, ж. 1. Механічнае ўздзеянне на тканкі і органы цела (ускрыццё, выдаленне і пад.) з мэтай лячэння. Пластычная аперацыя. □ Адкрылася старая рана, і трэба было зноў рабіць аперацыю — вымаць асколкі. Васілевіч.
2. Сукупнасць баявых дзеянняў, аб'яднаных адной мэтай, адным заданнем. Наступальныя аперацыі. □ Удалая аперацыя супраць атрада немцаў набывала славу — казалі, што партызанская армія вось-вось уварвецца ў горад. Мікуліч.
3. Гандлёвая, фінансавая і пад. здзелка. Часамі здаралася так, што ў касе аперацый было мала, рабіць не было чаго, а аставацца там.. [Марыне] было цяжка. Скрыган.
4. Асобная закончаная частка тэхналагічнага працэсу, якая выконваецца на адным рабочым месцы. Аперацыя па фармоўцы дэталей. Аперацыі на такарным станку. // Асобнае дзеянне сярод многіх іншых, з якіх складаецца работа якой-н. установы. Аперацыі па страхаванні. 5.Разм. жарт. Дзеянне або шэраг дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнай мэты. Клопікаў.. высмаркаўся, асцерагаючыся, каб не вельмі былі трубнымі гукі пры гэтай далікатнай аперацыі. Лынькоў.
@апервацца, -аецца. Незак. да аперыцца (у 1 знач.).
@аперціся, абапруся, абапрэшся, абапрэцца; абапромся, абапрацеся; пр. абапёрся, абаперлася; зак. Тое, што і абаперціся.
@аперцыпіравацца, -руецца; незак. Зал. да аперцыпіраваць.
@аперцыпіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Спец. Асвоіць (асвойваць) на аснове папярэдняга вопыту.
@аперцэпцыйны, -ая, -ае. Спец. Які мае дачыненне да аперцэпцыі.
@аперцэпцыя, -і, ж. Спец. Залежнасць успрыняцця ад папярэдняга індывідуальнага вопыту, ранейшых уяўленняў і запасу ведаў.
[Ад лац. ad — пры і perceptio — успрыняцце.]
@аперыраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аперыраваць.
@аперыраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аперыраваць (у 1 знач.).
@аперыравацца, -руецца; незак. Зал. да аперыраваць.
@аперыраваць, -рую, -руеш, -руе; незак. 1.таксама зак., каго. Рабіць (зрабіць) каму-н. аперацыю (у 1 знач.). Аперыраваць хворага. 2. Праводзіць, выконваць ваенныя аперацыі.
3.чым. Карыстацца чым-н., выконваць пэўныя дзеянні над чым-н. Аперыраваць лічбамі. Аперыраваць фактамі.
@аперыцца, -рыцца: зак. 1. Пакрыцца, абрасці пер'ем, убрацца ў пер'е (пра птушак). Не аперыліся птушкі, Ды лятуць з гнязда у служкі. Бічэль-Загнетава.
2.перан. Падужаць, пасталець (пра людзей). Пабыўшы з год на вольным паветры, Людміла паправілася, або, як жартуючы пра яе казалі, аперылася; паружавелі шчокі, сама яна падрасла, аформілася як дзяўчына. Гурскі.
// Палепшыць, замацаваць сваё матэрыяльнае становішча.
@аперыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., каго- што. Пакрыць, упрыгожыць пер'ем.
@аперэта, -ы, ДМ -рэце, ж. 1. Музычна-вакальны твор камедыйнага характару з элементамі размовы.
// Сцэнічнае выкананне такога твора.
2. Тэатр, у якім ставяцца музычна-вакальныя творы камедыйнага характару.
3. Трупа тэатра аперэты. — Аперэта прыехала, — нясмела перарвала.. думкі [Грушэўскага] Аня, кіўнуўшы галавой на афішу. Карпюк.
[Іт. operetta.]
@аперэтачны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да аперэты, звязаны з аперэтай. Аперэтачны акцёр. Аперэтачнае амплуа. 2. Які нагадвае тое, што бывае ў аперэце; такі, да якога нельга ставіцца сур'ёзна. Аперэтачныя прыгоды. Аперэтачнае адзенне. □ Шэравокія, светлавалосыя, іканапісныя, з вішнёвымі вуснамі і ненатуральна ружовымі шчокамі, ..[студэнты.] вельмі нагадвалі аперэтачных пастушкоў. Караткевіч.
@аперэтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. Тое, што і аперэта.
@апесціць, апешчу, апесціш, апесціць. Разм. Зак. да песціць.
@апеты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апець.
@апетыт, -у, М -тыце, м. Жаданне есці. Добры апетыт. Не мець апетыту. □ На нейкі момант.. [Паліна] суцішылася, назіраючы, з якім апетытам есць сястра. Сіўцоў.
// звычайна мн. (апетыты, -аў); перан. Жаданне наогул, імкненне да чаго-н. Але ўласніцкія апетыты ўсё больш разгараюцца. Лазун хацеў бы валодаць усёй вёскай, трымаць яе ў сваіх руках, аблытаць павуцінай даўгоў. Хромчанка.
◊ Воўчы апетыт — вельмі вялікі, нястрымны апетыт. Наганяць апетытгл. наганяць.
[Ад лац. appetitus — жаданне.]
@апетытны, -ая, -ае. Смачны, прыгожы на пагляд, які выклікае жаданне есці, узбуджае апетыт. Апетытны пах. □ [Ксёндз Марцэвіч] спакойна прысунуў да сябе апетытны ружовы пульхны торт, які выглядаў, нібы яснае сонца. Бядуля.
// перан. Разм. Прывабны (звычайна пра жанчын).
@апець, апяю, апяеш, апяе; апяём, апеяце; зак., каго-што. Уславіць, адлюстраваць у песнях, вершах. Колькі светлых хвілін, незабыўных спатканняў гэты дзень нам прынёс — не апець песняру. Машара.
@апечак, -чка, м. Каменны ці гліняны падмурак печы.
@апечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апячы.
◊ Як апечаны — пра вялікую ўзрушанасць чалавека.
@апёк, -у, м. 1. Пашкоджанне цела агнём, сонцам, радыяцыяй ці чым-н. іншым гарачым, пякучым. Тэрмічны, хімічны, электрычны апёк. □ [Доктар:] — На твары слядоў ад апёку ўжо і цяпер амаль не відаць. Мележ.
2. Месца на целе, пашкоджанае агнём ці чым-н. гарачым, пякучым. [Доктар:] — Наш хворы ў цяжкім стане — На твары адны апёкі, На ногі ён скора ўстане, А вось ці залечым шчокі. Нядзведскі.
@апівацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абапіцца.
@апіваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абапіць.
@апілаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. прад апілаваць.
@апілаваць, -лую, -луеш, -луе; зак., што. Апрацаваць што-н. з краёў або з усіх бакоў пілою ці напільнікам. Апілаваць бярвенне. Апілаваць металічную пласцінку.
@апілкі, -лак; адз. няма. Дробныя частачкі матэрыялу, якія ўтвараюцца пры апрацоўцы яго пілой або напільнікам; пілавінне. Зазвінела піла, Застагнала сасна; Пры дарозе, Як слёзы, апілкі. А.Александровіч.
@апілоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апілоўваць — апілаваць.
@апілоўвацца, -аецца; незак. Зал. да апілоўваць.
@апілоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апілаваць.
@апілоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апілоўваць — апілаваць.
@апілоўшчык, -а, м. Той, хто апілоўвае што-н.
@апінаць, -аю, -аеш, -ае; незак., што. Незак. да абапяць.
@апірацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абаперціся.
@апіраць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абаперці.
@апірышча, -а, н. Тое, што і апора (у 1, 3 знач.). Сам [Лоўгач] нядаўна блукаў у змрочным карагодзе супярэчлівых думак, вагаўся, шукаў апірышча ў жыцці, каб не апусціцца, каб жыць па-людску. Савіцкі. Думкі пра сына былі цяпер адзіным апірышчам [Антона]. Чорны.
@апісальцасць, -і, ж. Уласцівасць апісальнага. Цішка Гартны глыбока пранікае ў падзеі, часткова пазбаўляецца натуралістычнай апісальнасці і схематызму, якія часам адчуваліся ў яго ранніх творах. Хведаровіч.
@апісальніцтва, -а, н. Натуралістычнае апісанне без спробы тыпізацыі, ацэнкі. Тут [у апавяданні] ужо прыкметна імкненне аўтара не да апісальніцтва, а да тыпізацыі, мастацкага абагульнення з'яў жыцця, характараў людзей. Ларчанка.
@апісальны, -ая, -ае. Пабудаваны на апісанні, абмежаваны адным апісаннем. Апісальная заалогія. Апісальны курс граматыкі.
@апісанне, -я, н. Слоўная, пісьмовая або вусная, абмалёўка каго-, чаго-н. Трэцяе апавяданне пачынаецца апісаннем вечара: як заходзіла сонца, як узнімаўся туман, як пахлі веснавыя дрэвы. Чорны. Тут пачну я апісанне, Як пішацца ў казках, Бо іначай не выходзіць — Слухайце, хто ласкаў! Купала.
@апісаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад апісаць.
2.у знач. прым. Такі, усе стораны, грані якога з'яўляюцца датычнымі да акружнасці, паверхні (пра многавугольнік, мнагаграннік) або на якім ляжаць усе вяршыні ўпісанага многавугольніка, мнагагранніка (пра акружнасць, шар). Апісаны трохвугольнік. Апісаная прызма.
@апісаць, апішу, апішаш, апіша; зак., каго-што. 1. Падрабязна расказаць пра каго-, што-н.; абмаляваць каго-, што-н. сродкамі пісьмовай мовы. Я не буду ўнутр залазіць Падзеяў саўгасных, Апішу толькі, што бачыў Болей-меней ясна. Купала.
// перан. Зрабіць тое самае вусна.
2. У сістэматычным парадку пісьмова перадаць асаблівасці, прыметы або склад чаго-н. з навуковай мэтай. Апісаць гаворку. Апісаць старажытны рукапіс. 3. Скласці поўны спіс якіх-н. рэчаў дзеля іх уліку. Апісаць інвентар. // Зрабіць улік і ацэнку маёмасці пры накладанні на яе арышту. Прыйшла сельсавецкая камісія і апісала малатарню. Чорны.
// Завяшчаць што-н. каму-н. Апісаць хату на дзяцей. 4. Начарціць адну фігуру вакол другой з захаваннем пэўных умоў. Апісаць акружнасць вакол трохвугольніка. 5. Зрабіць рух па крывой, перамясціцца па крывой. Калі ракета апісала дугу і падала ўжо на зямлю, Арцыховіч.. заўважыў сілуэт салдата. Алешка.
@апісванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апісваць — апісаць.
@апісвацца, -аецца; незак. Зал. да апісваць.
@апісваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апісаць
@апіска, -і, ДМ -цы; Р мн. -сак; ж. Памылка ў пісьмовым тэксце, зробленая праз няўважлівасць, рассеянасць. Зрабіць апіску.
@аплаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аплываць.
@аплаваць, -аю, -аеш, -ае; зак. Тое, што і абплаваць. Адзін з нашай рыбацкай.. тройкі казаў, што на Свіцязі ён адчувае нейкую незвычайную лёгкасць, як ні на адной іншай вадзе, якіх ён, дарэчы, аплаваў.. нямала. Брыль.
@аплавіцца, -віцца; зак. Расплавіцца па краях, па паверхні.
@аплавіць, аплаўлю, аплавіш, аплавіць; зак., што. 1. Расплавіць край або паверхню чаго-н., нагрэўшы да высокай тэмпературы.
2.Спец. Ачысціць ад прымесей пры плаўцы.
@апладзіраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апладзіраваць; плясканне ў далоні.
@апладзіраваць, -рую, -руеш, -руе; незак. Пляскаць у далоні (у знак ухвалы або прывітання). Гледачы горача апладзіравалі артыстам, доўга не даючы ім пайсці са сцэны. Рамановіч.
[Ад фр. applaudir.]
@апладненне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апладняць — апладніць.
@апладніцца, аплодніцца. Зак. да апладняцца (у 1 знач.).
@апладніць, апладню, аплодніш, аплодніць. Зак. да апладняць.
@апладняльнасць, -і, ж. Здольнасць да апладнення.
@апладняльнік, -а, м. Той, хто апладняе.
@апладняцца, -яецца; незак. 1. Станавіцца аплодненым. Усё так дзіўна проста! Колькі год Тлумачыла яна [Наста] малым у школе, Як кветка апладняецца. З.Астапенка.
2.Зал. да апладняць.
@апладняць, -яю, -яеш, -яе; незак., каго-што. 1. Даваць пачатак развіццю арганізма шляхам зліцця мужчынскай і жаночай палавых клетак.
2.перан. Станавіцца крыніцай творчай сілы. Творчасць рамантыкаў прагрэсіўных апладняў рэвалюцыйна-дэмакратычны і нацыянальна-вызваленчы рух, які раз-пораз успыхваў у розных частках Еўропы. Навуменка.
@апладысменты, -аў; адз. няма. Плясканне ў далоні (у знак ухвалы або прывітання). Новага старшыню павіншавалі апладысментамі, і на гэтым сход закончыўся. Шахавец.
[Фр. applaudissements.]
@аплаканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аплакаць.
@аплакаць, аплачу, аплачаш, аплача; зак., каго-што. Наплакацца з выпадку чыёй-н. смерці, страты чаго-н. Тысячы матак аплакалі ўсё: тугу і голад, пакуты і смерць сяброў. Брыль.
// перан. Адчуць і выказаць сваё гора, смутак з выпадку якога-н. няшчасця. Перш чым Максім Багдановіч аплача ў вершы “Слуцкія ткачыхі” трагедыю прыгонных беларускіх дзяўчат.., слуцкія паясы апіша Адам Міцкевіч. Лойка.
@аплакванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аплакваць — аплакаць.
@аплаквацца, -аецца; незак. Зал. да аплакваць.
@аплакваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аплакаць.
@апламбаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад апламбаваць.
2.у знач. прым. Апячатаны пломбаю.
@апламбаваць, -бую, -буеш, -буе; зак., што. Накласці на што-н. пломбу; запячатаць пры дапамозе пломбы.
@апламбоўванне, -я. н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апламбоўваць — апламбаваць.
@апламбоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апламбаваць.
@апламбоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апламбоўваць — апламбаваць.
@аплата, -ы, ДМ -лаце, ж. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. аплачваць — аплаціць.
2. Грошы (матэрыяльныя каштоўнасці), якія выплачваюцца за што-н. Пагадзінная аплата. Дадатковая аплата. Аплата працы калгаснікаў.
@аплатка, -ткі. ж. 1. Абалонка з крухмальнага цеста або жэлаціну для парашковых лякарстваў; капсуля. Прымаць хінін у аплатках. // Лякарства ў такой абалонцы, у капсулі.
2.Уст. Маленькі кружок клейкай паперы або клейкага рэчыва для запячатвання пісьмаў, склейвання папер. [Канапелька:] — А гэтыя, як на іх ... папяровыя аплаткі ёсць? Бажко.
3. Аладачка з прэснага цеста, якая выкарыстоўваецца католікамі і пратэстантамі пры прычасці.
[Ад лац. oblata (мн.) — прынашэнні.]
@аплаўленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аплаўляць — аплавіць.
@аплаўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аплавіць.
@аплаўляцца, -яецца; незак. Зал. да аплаўляць.
@аплаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да аплавіць.
@аплаціцца, аплаціцца; зак. Стаць, зрабіцца аплачаным.
@аплаціць, аплачу, аплаціш, аплаціць: зак., што. Аддаць грошы за што-н., у замен чаго-н.; пакрыць якія-н. выдаткі. Аплаціць працу. // Пагасіць што-н., заплаціўшы адпаведную суму грошай. Аплаціць рахунак. // Даць плён, аддзячыць. [Кукуруза] добра аплаціла хлебаробам за іх працу. “Звязда”.
// перан. Страціць што-н. (жыццё, шчасце і пад.) у імя чаго-н. [Зарэчны:] Зарына! Ты лёс мой адзіны!.. Гатоў за цябе я памерці, Каханне жыццём аплачу! Бачыла.
@аплачаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аплаціць.
@аплачванне, -я, н. Тое. што і аплата (у 1 знач.).
@аплачвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да аплаціцца.
2.Зал. да аплачваць.
@аплачваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аплаціць.
@аплесці, апляту, апляцеш, апляце; апляцём, аплецяце, аплятуць; пр. аплёў, апляла, апляло; заг. апляці; зак., што. 1. Абвіць чым-н. гнуткім; пакрыць густым перапляценнем з чаго-н. Дзед Ігнат аплёў пасудзіну бяростай, прыгнаў да яе драўлянае вечка, засмаліў па краях жывіцай. Васілевіч.
// Абвіць, акружыць сабой, утвараючы шчыльнае спляценне. Густы алешнік і месцамі лаза зялёнай сцяной аплялі азёрныя берагі з усіх бакоў. Галавач.
2.перан. Разм. Аблытаць хітрыкамі, ашукаць. [Язэп:] — Апляла.. [Мальвіна] мяне, як павук муху. Чарнышэвіч.
@аплецены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад аплесці.
2.у знач. прым. Які мае аплётку (з дубцоў, дроту і пад.). У кутку стаяла вялікая аплеценая бутля. Паслядовіч.
@аплёваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад апляваць; тое, што і апляваны.
2.у знач. прым. Зганьбаваны, пагарджаны. Ідуць хадою непакорных Пад сцяг апошняй барацьбы Усе пасынкі стагоддзяў чорных, Аплёванай зямлі рабы. Хадыка.
◊ Як аплёваны — пра чалавека, якога незаслужана зняважылі, абняславілі.
@аплётка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Матэрыял, якім што-н. аплятаецца. Пакрыць дрот аплёткай.
@аплёўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аплёўваць — апляваць.
@аплёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да аплявацца.
2.Зал. да аплёўваць.
@аплёўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апляваць.
@аплік, -а, м. Абл. Металічны кручок для зашпільвання адзення. Заплікнуўшы праз пяты ў дзесяты аплікі даматканай жакеткі, Ігнась выладзіўся на вакзал. Мурашка.
@апліката, -ы, М -каце, ж. У геаметрыі — назва аднаго з трох лікаў, які вызначае становішча пункта ў прасторы адносна прамавугольнай сістэмы каардынатаў.
[Лац. applicata — прыкладзеная.]
@аплікатура, -ы, ж. 1. Спосаб размеркавання пальцаў, найбольш зручны пры ігры на музычных інструментах.
2. Лічбавае абазначэнне над нотамі парадку размеркавання пальцаў музыканта.
[Ад лац. applicare — прыладжваць.]
@аплікацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аплікацыі.
@аплікацыя, -і, ж. 1. Спосаб стварэння арнаменту, мастацкага ўзору або малюнка шляхам наклейвання (нашыўкі) на што-н. кавалачкаў рознакаляровай матэрыі, паперы і пад.
2. Арнамент, узор, малюнак, створаны такім чынам.
[Ад лац. applicatio — прыгадванне, наклейванне.]
@аплічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Пяцелька для плацянога кручка (апліка).
@аплодненасць, -і, ж. Уласцівасць аплодненага.
@аплоднены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр ад апладніць.
@апломб, -у, м. Саманадзейнасць, самаўпэўненасць у гутарцы або ў паводзінах. Гаварыць з апломбам. З апломбам брацца за што-небудзь. [Фр. aplomb.]
@аплот, -у, М -лоце, м. Надзейная абарона, цвярдыня, апора. Толькі самастойная рабочая партыя можа быць цвёрдым аплотам у барацьбе з самадзяржаўем, і толькі ў саюзе з такой партыяй, у падтрыманні яе могуць актыўна праявіць сябе ўсе астатнія барацьбіты за палітычную свабоду. Ленін.
@аплываты, -ая, -ае. Разм. Які аплыў ад дзеяння вады, вільгаці. Аплыватыя стрэхі. // З чым-н. аплыўшым. Аплыватыя хаты (хаты з аплыўшымі стрэхамі).
@аплываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аплыць.
@аплывіна, -ы, ж. Частка грунту, якая аплыла ўніз. У рэльефе катлавіны можна бачыць прыбярэжныя апоўзні, аплывіны і берагавыя валы. Прырода Беларусі.
@аплысці, аплыву, аплывеш, аплыве; аплывём, аплывяце; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Растаць, растапіцца зверху, з краёў і пачаць сцякаць, пакрываючы што-н. рэшткамі растопленага рэчыва. Свечка аплыла. 2. Ацячы, заплыць тлушчам; азызнуць. Твар аплыў. 3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пад дзеяннем вады, вільгаці пачаць апаўзаць. Бераг аплыў. 4. Тое, што і абплысці.
@аплыць, аплыву, аплывеш, аплыве; аплывём, аплывяце; зак. Тое, што і аплысці.
@аплюхацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Апырскацца, абліцца. Аплюхацца граззю.
@аплюхаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Разм. Апырскаць, абліць.
@аплюхвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да аплюхацца.
2.Зал. да аплюхваць.
@аплюхваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аплюхаць.
@апляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апляваць.
@аплявацца, аплююся, аплюешся, аплюецца; аплюёмся, аплюяцеся; зак. Разм. Апляваць, апырскаць сябе слінай.
@апляваць, аплюю, аплюеш, аплюе; аплюём, аплюяце; зак., каго-што. 1. Пакрыць каго-, што-н. пляўкамі.
2.перан. Беспадстаўна зняважыць, зганьбіць, абняславіць каго-, што-н. Злосць і крыўда агарнулі лесніка. Яго так зняважылі, аплявалі. Колас.
@аплявуха, -і, ДМ -вусе, ж. Разм. груб. Удар рукой па шчацэ. Пажылы капітан размахнуўся з усяго пляча і заляпіў такую аплявуху Коху, што той пахіснуўся назад. Лынькоў.
// перан. Тое, што абражае, прыніжае чыю-н. годнасць, чые-н. пачуцці.
@аплявушыць, -вушу, -вушыш, -вушыць; зак., каго. Разм. груб. Даць аплявуху; ударыць рукой па шчацэ, па твары. Ад страху я заплюшчыў вочы і чакаў: вось, вось дзядзька Цімох аплявушыць мяне — моцна, моцна вытне. Баранавых.
@аплятальны, -ая, -ае. Які выкарыстоўваецца для аплёткі.
@аплятанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аплятаць — аплесці.
@аплятацца, -аецца; незак. Зал. да аплятаць.
@аплятаць, -аю, -аеш, -ае.
1.Незак. да аплесці.
2.Разм. Прагна, са смакам есці. Адам сеў па траву, раздзёр селядца, запэцкаўшы пальцы аб вантробы, і пачаў з галадухі аплятаць, заядаючы сухім пячэннем. Чыгрынаў.
@аповесць, -і, ж. 1. Мастацкі твор апавядальнага характару, які займае прамежкавае месца паміж раманам і апавяданнем. Аповесць К.Чорнага “Вясна”. □ — Хачу напісаць аповесць, як на Палессі жылі дзве прыгожыя краскі-панны і што з гэтага выйшла, — смяялася Габрынька. Колас.
2. Апавяданне пра якую-н. падзею ў яе паслядоўным развіцці. Моўчкі слухаў Ігнась журботную аповесць сына невядомых бацькоў. Мурашка. Стары тым часам цягнуў сваю аповесць. Бядуля.
@апоены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаіць.
@апой, -ю, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апаіць і стан паводле знач. дзеясл. абапіцца.
@апойванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апойваць—апаіць.
@апойвацца, -аецца; незак. Зал. да апойваць.
@апойваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апаіць.
@апойка, -і, ДМ -йцы, ж. Шкура малочнага цяляці.
@апойкавы, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да апойкі. Апойкавая шкура. 2. Зроблены з апойкі. Апойкавыя боты.
@апойны, -ая, -ае. Які апойвае, ап'яняе, дурманіць. Знадворку цягнула свежым, лёгкім і апойным паветрам. Гартны.
@апока/11, -і, ДМ апоцы, ж. Спец. Прыстасаванне, у якім робіцца ліцейная форма.
@апока/22, -і, ДМ апоцы, ж. Асадкавая цвёрдая лёгкая горная парода, багатая на крэменязём.
@апокрыфы, -аў: адз.апокрыф, -а, м. Старажытныя рэлігійныя кнігі, забароненыя царквой, таму што іх змест не поўнасцю супадаў з патрабаваннямі афіцыйнага веравучэння.
[Ад грэч. apokryphos — тайны.]
@аполаг, -а, м. Кароткае алегарычнае апавяданне з жыцця жывёл, якое мае выразна выказаную мараль.
[Грэч. apologos — апавяданне.]
@аполак, -лка, м. Крайняя дошка, выпуклая з аднаго боку, якая атрымліваецца пры апілоўцы бярвенняў. Ля дзвярэй прыбудоўка з аполкаў, нешта накшталт сянец, два акны, з аднаго боку і другога. Чорны. А дзядзька моўчкі стаў збірацца: Дастаў сякерку і свярдзёлак, Пад паху сунуў ён аполак На латакі і на падстаўкі. Колас.
@аполаты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апалоць.
@аполвацца, -аецца; незак. Зал. да аполваць.
@аполваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апалоць.
@аполец, -льца, м. Абл. Вялікі кавалак свінога сала, які атрымліваецца пры разбіранні тушы. Энзэ і сапраўды грунтоўны, — аполец сала, бохан хлеба, пара каўбас, з кошык бульбы і яблыкі. Брыль.
@аполкавы, -ая, -ае. Зроблены з аполкаў. [Мікуць] заехаў пад самы аполкавы хлеў, дзе было гаспадарчае прыладдзе. Чорны.
@апомніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. 1. Апрытомнець. Доўга ляжала Гэлька на беразе паміж высокай травы і пахучых лугавых кветак, пакуль апомнілася і адпачыла. Чарот.
// Прыйсці ў стан цвярозай развагі пасля моцнага душэўнага ўзрушэння. [Люба] не магла адразу апомніцца, такое.. з'яўленне [Стафанковіча] сюды было нечаканае і дзіўнае. Чорны.
2. Зразумеўшы памылковасць сваіх паводзін, адмовіцца ад іх; абдумацца. — Што вы робіце? Апомніцеся! — прагучаў чыйсьці моцны, абураны голас. Пестрак.
@апона, -ы, ж. Тое, чым накрываюць (апінаюць) што-н. Алесь не спяшаўся. Ён пасадзіў Майку ў чацвёртыя сані, захутаў яе ногі мядзведжай апонай і працягнуў лейцы на вольнае месца. Караткевіч.
// Тое, што ахутвае, ахінае з усіх бакоў. Праз шараватую апону вільготнай смугі прабіваецца сонца, асвятляючы абрысы вялікага горада. Лужанін.
@апора, -ы, ж. 1. Тое, на што апіраюцца, на што можна абаперціся. [Мірон і Віктар] чапляліся за кожную ламачыну, за леташні чаротнік, каб толькі знайсці сабе апору. Маўр.
// перан. Тое, што бяруць як зыходны пункт; тое, што з'яўляецца асновай чаго-н. Вопыт папярэднікаў — апора для далейшых даследаванняў. “Полымя”
2. Частка збудавання, на якую апіраюцца іншыя часткі і якая служыць для іх асновай. Плошча апоры. 3.перан. Сіла. якая падтрымлівае каго-н., садзейнічае ўмацаванню чаго-н. У працы, ва ўсведамленні сябе галоўнай фігурай жыцця знаходзіць лірычны герой духоўную і матэрыяльную апору свайго існавання. Навуменка. Савецкі Саюз — магутная апора ў барацьбе за далейшае ўмацаванне пазіцый сацыялізма. “Звязда”.
// Падтрымка, дапамога; той, хто аказвае іх. Галоўнай.. апорай.. былі тыя прадукты, што прывозіў з Курганішча Крушынскі. Бядуля. Ні ў жонцы, ні ў сыне не знаходзіў.. [Пракоп] апоры ў сваіх адносінах да калгаса. Колас.
@апоркі, -каў; адз.апорак, -рка, м. Старыя боты з адрэзанымі халявамі. Апоркі, аб якіх ішла размова, былі бязлітасна разбітыя і зношаныя. Якімовіч.
@апорны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да апоры (у 1, 2 знач.). Апорная база. Апорны пункт. □ Даволі значны стратэгічны пункт Рагачоў ператвараўся захопнікамі ў моцны апорны вузел. Брыль.
// Які з'яўляецца апорай (у 2 знач.). [Косця:] — Калі вось гэтыя апорныя калоны ўстаноўлены, можна адразу ставіць на іх раму. Шыцік.
@апорт, -у, М -рце, м. 1. Сорт зімовай яблыні, на якой растуць буйныя чырванабокія яблыкі.
2. Плод гэтай яблыні.
@апорына, -ы, ж. Тое, што і апора (у 1 знач.). [Клён] стаіць цяпер недзе ў полі, прывязаны перавяслам да слупка, трымаецца гэтай [саламянай] ручкай за апорыну, як той маленькі хлопчык. Брыль.
@апостал, -а, м. 1. Паводле евангелля — кожны з дванаццаці вучняў Хрыста, прапаведнікаў яго вучэння.
2.перан.; чаго. Заўзяты паслядоўнік і руплівы прапаведнік якой-н. ідэі, вучэння. Апостал дабра і зла. 3. Царкоўная новазапаветная кніга, якая складаецца з “Дзеянняў апосталаў” і іх “Пасланняў”.
[Грэч. apostolos — пасланец.]
@апостальскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да апостала (у 1 знач.). Апостальскія пропаведзі.
@апостраф, -а, м. Надрадковы знак у выглядзе коскі.
[Грэч. apostrophos — звернуты ўбок, назад.]
@апосум, -а, м. Невялікая жывёліна з сямейства сумчатых пацукоў, якая водзіцца ў Амерыцы.
@апоўдні, прысл. Тое, што і апаўдні. Апоўдні да вёскі падышла група людзей. Лынькоў. Апоўдні сонца праз малюсенькае акенца засвяціла.. [Явічу] у твар. Чорны. Апоўдні [зруб] пакрыўся сеткай крокваў і лат. Брыль.
@апоўзваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апаўзці.
@апоўзень, -зня, м. Маса грунту, пароды, якая пад дзеяннем цяжару спаўзае па схіле.
@апоўзіны, -зін; адз. няма. Звязаныя канцамі бярозавыя ці іншыя дубцы, якія ўскладаюцца на стог для ўмацавання сена. Бацька сек апоўзіны на другі наш стог, а маці.. вязала іх. Сачанка.
@апоўзлы, -ая, -ае. Які апоўз, апусціўся. Апоўзлы бераг. □ На сцэну выйшаў мужык у чырвонай кашулі, у апоўзлых штанах і ў лапцях. Самуйлёнак.
@апоўзневы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да апоўзня. Апоўзневыя працэсы. Апоўзневы грунт.
@апоўначы, прысл. У 12 гадзін ночы. Гадзіны за тры да заходу сонца цянькамі накіраваўся Гамыра на Папоўскія хутары, а апоўначы быў ужо на засадзе, вартуючы выганы і папары. Колас.
@апошлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апошліць.
@апошліцца, -ліцца; зак. 1. Стаць пошлым, нікчэмным, вульгарным.
2. Стаць збітым, ацяганым ад частага ўжывання.
@апошліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго-што. Зрабіць пошлым; выставіць як дробнае, нікчэмнае. Апошліць пачуцці.
@апошні, -яя, -яе.
1. Які знаходзіцца на самым канцы чаргі, шэрагу падобных прадметаў, з'яў. На апошняй платформе, хутаючыся ў каўнер кажуха, стаяў вартавы. Мележ. Зораў у апошні раз паспрабаваў адгаварыць Каленіка ад задуманага ім плана. Паслядовіч. Апошняму госцю лыжка ў качарэжніку. Прыказка.
// Перадсмяротны. [Зарэчны:] Сябры, таварышы мае, Мой час апошні настае. Бачыла.
2. Адзіны, астатні. І мы не раз з табою ў бітвах Сухар апошні раздзялялі. Прыходзька.
// Які падыходзіць к канцу, канчаецца. Сабраўшы апошнія сілы, плюнуў Васіль проста ў вочы палкоўніку. Лынькоў.
// у знач. наз.апошняе, -яга, к. Тое адзінае, што засталося. [Туляга:] [Гарлахвацкі] шчыры, душэўны. Гатоў з чалавекам апошнім падзяліцца. Крапіва.
3. Які адбыўся непасрэдна перад чым-н. Але гэта былі не апошнія словы развітання. Янкоўскі.
// Які толькі што з'явіўся, самы новы. Апошнія паведамленні. Апошняе дасягненне тэхнікі. Апошняя мода. □ Праходзяць суседзі і ціха пытаюцца Пра Дон і Растоў, пра навіны апошнія. Панчанка. Асабліва.. [Зоя] любіла кінаартыстаў, запісвала новыя песні з апошніх фільмаў і адчувала сябе шчасліваю. Грахоўскі.
// Які толькі што мінуў (пра тэрмін, час). Гэта вада фактычна і была.. адзінай ежай [Мірона і Віктара] за апошнія суткі. Маўр.
4. Канчатковы, рашаючы, заключны. Апошняя цана. Апошняе слова. □ Ведаю — страт яшчэ будзе нямала І ў пераможным апошнім баі. Танк.
5. Вышэйшы, крайні. Апошні сродак. □ Міхалка заўважыў, што бацька гатоў быў пайсці на самую апошнюю сваю прыніжанасць, абы накарміць сваіх дзяцей. Чорны.
6. Самы нязначны з усіх падобных; дрэнны. [Байсак:] — Калі я п'ю, я не чалавек тады, я апошняя жывёліна, без волі, без розуму. Лынькоў.
// Непрыстойны (пра брыдкія словы). Узлавалася Юля на яблыньку, пачала яе лаяць апошнімі словамі. Якімовіч.
7. Гэты, толькі што названы. Стала відаць, хто што думае і хто чаго хоча, і хто сам не ведае, што яму думаць і чаго хацець. А гэткія, апошнія, таксама былі. Чорны.
◊ Апошні акордгл. акорд. (Апошні) крык модыгл. крык. Апошні з магікан — апошні прадстаўнік чаго-н. Апошняе слова (навукі і тэхнікі)гл. слова. Апошняя гадзінагл. гадзіна. Апошняя дарогагл. дарога. Да апошняга — поўнасцю, да канца, без астачы. Да апошняга калівагл. каліва. Да апошняй капейкігл. капейка. Да апошняй кроплі (каплі) крывігл. кропля. Да (апошняй) ніткігл. нітка. З апошніх сілгл. сіла. Не ты (я, ён, яна) першы, не ты (я, ён, яна) апошнігл. першы.
@апрабаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апрабаваць.
@апрабаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апрабаваць.
@апрабаваць, -бую, -буеш, -буе; зак., што. 1. Узяць на выпрабаванне, паставіць на (пад) выпрабаванне, перш чым пачаць карыстацца (якім-н. механізмам). Апрабаваць трактар. // Правесці аналіз, вызначыць якасць, змест чаго-н. Апрабаваць руду. 2. Даць апрабацыю, афіцыйна ўхваліць на аснове праверкі або шырокага абмеркавання.
3.Спец. Правесці апрабацыю (у 2 знач.).
@апрабацыя, -і, ж. 1. Афіцыйнае ўхваленне, якое выносіцца на падставе выпрабаванняў, праверкі. Апрабацыя навучальных праграм. 2.Спец. Абследаванне гатунковых якасцей пасеваў сельскагаспадарчых культур, парод жывёлы для адбору лепшых з іх. Палявая апрабацыя бульбы. [Лац. approbatio.]
@апрабоўванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. апрабоўваць — апрабаваць (у 1 знач.).
@апрабоўвацца, -аецца; незак. Зал. да апрабоўваць.
@апрабоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апрабаваць (у 1 знач.).
@аправа, -ы, ж. 1. Рамка, абалонка, у якую ўстаўляецца што-н. Заскочыла ў хату Аленка.., зірнулася ў люстэрачка ў бляшанай аправе і на вуліцу выйшла. Колас.
// Рамка ці што-н. падобнае, што з'яўляецца аздобай чаго-н. Шабля ў сярэбранай аправе. 2. Тое, што акружае як рамка. У раскошнай аправе праменняў з'явілася сонца. Самуйлёнак.
3. Металічнае пакрыццё, якое аздабляе абраз; абклад.
@аправачны, -ая, -ае. Які служыць, выкарыстоўваецца для аправы (у 1, 3 знач.).
@аправіцца, апраўлюся, аправішся, аправіцца; зак. 1. Паправіцца, ачуняць; аднавіць свае сілы. Але гэтым разам не памёр стары, аправіўся. Гарэцкі. Андрыяну Цітавічу хацелася нешта такое гаварыць, нешта такое рабіць, каб Уладзік хутчэй аправіўся ад гора, ад пакутлівых перажыванняў. Марціновіч.
// Дасягнуць ранейшага або блізкага да ранейшага стану. Аправіцца ад вайны. 2.Разм. Спаражніцца. Параўняўшыся з.. [вярбою], Булякін весела, жартаўліва скамандаваў: — Стой! Аправіцца, пакурыць! Колас.
@аправіць, апраўлю, аправіш, аправіць; зак., што. Уставіць у аправу. Аправіць партрэт.
@апрадмеціць, -мечу, -меціш, -меціць; зак., што. Кніжн. Надаць абстрактнаму паняццю прадметную сутнасць.
@апрадмечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апрадмеціць.
@апрадмечванне, -я, н. Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апрадмечваць — апрадмеціць.
@апрадмечваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апрадмеціць.
@апраменены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апраменіць.
@апраменіць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што. Тое, што і абпраменіць.
@апраменьванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апраменьваць — апраменіць.
@апраменьвацца, -аецца; незак. Зал. да апраменьваць.
@апраменьваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апраменіць.
@апраметны, -ая, -ае.
1. Такі, як у пекле; пякельны.
// перан. Незвычайны па ступені праяўлення. На міг здалося, што навокал апраметная цемрадзь. Карпаў. Прыўзнімаю галаву .. і жахаюся: пада мною — прадонне. Чорная, як сажа, апраметная бездань. Сачанка.
2.у знач. наз.апраметная, -ай, ж. Пекла, падземнае царства. — А вы, бацюшка, — перабіў яго Андрэй, — у Чыжэвічы да свае Юлькі ўсё яшчэ па лёдзе ходзіце ці праз мост? Па лёдзе цяпер страшна, праваліцеся ў апраметную. Чарнышэвіч.
@апрамяненне, -я, н. Тое, што і абпрамяненне.
@апрананне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апранаць — апрануць.
@апранаха, -і, ДМ -насе, ж. Разм. Прадмет верхняга адзення. Паздзіраў .. [дзядзька] з ног валёнкі, Апранаху скінуў з плеч. Крапіва. Накінуўшы на плечы нейкую апранаху, Ніна выскачыла на вуліцу. Асіпенка.
@апранацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да апрануцца.
2. Насіць вопратку якога-н. фасону або ў адпаведнасці з акалічнасцямі. Любяць і ўмеюць хораша апранацца ў Заполлі. Бялевіч. Успомнілася, што Станеўскі апранаўся не па сваіх сродках і абыходзіўся з усімі з робленай добразычлівай фамільярнасцю. Карпюк.
@апранаць, -аю, -аеш, -ае; незак. 1.Незак. да апрануць.
2. Даваць магчымасць насіць вопратку якога-н. фасону або ў адпаведнасці з акалічнасцямі. Апранаць дзіця па апошняй модзе. □ У выхадныя дні апранаць.. [Пніцкі] пачаў чыстую.. жакетку. Чорны.
@апранены, -ая, -ае. Тое, што і апрануты.
@апрануты, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад апрануць.
2.у знач. прым. У вопратцы, не раздзеты. У вольны час не цягнула паваляцца апранутаму на ложку ці схадзіць у гарадскі парк. Лось.
@апрануцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. 1. Адзецца ў якую-н. вопратку. Папалуднаваўшы, Люба апранулася ў кажушок і сабралася ісці. Мурашка.
2. Забяспечыць сябе неабходнай вопраткай. [Дэвіс:] — Вам трэба.. прыстойна апрануцца, набыць абутак. Васілевіч.
3. Адзецца прыгожа, выстраіцца. — А цяпер — дадому! — падаў каманду Грыб. — Апраніся, як на вяселле! Ваданосаў.
4.перан. Пакрыцца чым-н. Дрэвы апрануліся ў зялёнае ўбранне. Берагі апрануліся ў бетон і граніт.
@апрануць, -ну, -неш, -не; зак., каго-што. 1. Адзець каго-н. [Маці] апранула малую і паставіла за стол на лаву. Брыль.
// Адзець, нацягнуць на сябе якую-н. вопратку. Пад дзень.. [Толіку] стала холадна, і ён апрануў кажух. Чорны. Васіль Дзянісавіч надзеў халат, апрануў паліто, глыбей насунуў кепку і ўзяў у рукі партфель. Мележ.
2. Забяспечыць неабходнай вопраткай. Апрануць сям'ю. 3. Адзець прыгожа, выстраіць. Апрануць як на баль. 4.перан. Пакрыць. Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары. Колас.
5.перан. Увасобіць што-н. у якой-н. форме. Апрануць мядзведзем.
@апрасненне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апрасняць—апрэсніць і стан паводле знач. дзеясл. апрасняцца — апрэсніцца.
@апрасняльнік, -а, м. Спец. Апарат для ачысткі вады ад раствораных у ёй солей.
@апрасняльны, -ая, -ае. Які прызначаны служыць для апраснення.
@апрасняцца, -яецца; незак. 1.Незак. да апрэсніцца.
2.Зал. да апрасняць.
@апрасняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да апрэсніць.
@апраставалосіцца, -лошуся, -лосішся, -лосіцца; зак. Дапусціць промах; даць маху; схібіць. Няхай сабе жарты, няхай смех — а не хочацца, каб перад жанчынаю апраставалосіцца. Скрыган.
@апрастаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апрастаць.
@апрастацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. 1. Вызваліцца, ачысціцца ад чаго-н.
2.Абл. Нарадзіць. Адзін кандытар вельмі плакаў, што жонка ў яго павінна праз колькі дзён апрастацца ад цяжару. Гарэцкі.
@апрастаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Вызваліць, ачысціць ад чаго-н. Накінуліся браты на жабракову торбу і як бачыш усю апрасталі. Якімовіч.
@апрасціцца, апрашчуся, апросцішся, апросціцца; зак. Зрабіцца прасцейшым у звычках, спосабе жыцця і пад. — Апросцімся, браты! — гукнуў.. [Веньямін], не сыходзячы з ганка, прычэсваючы ўскудлачаныя валасы. — Будзем як дзеці! Навуменка.
@апратаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апратаць.
@апратацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. 1. Набыць выгляд чыстага, здаровага чалавека; абмыцца.
2. Паздаравець, паправіцца. [Жанчына] больш як год хавала [Івана] ў сваёй хаце, пакуль ён не апратаўся і не пайшоў у партызаны. Сачанка.
@апратаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Вызваліць, ачысціць ад усяго непатрэбнага; надаць чысты, прыбраны выгляд; абмыць. Гэтая [жонка] неяк апратала, улагодзіла.. [Адама], і нават яе двое дзяцей ад першага мужа.. нібы і не замінаюць гаспадару. Сабаленка. [Марыля:] — Скідай з сябе ўсё. Апратаю цябе трохі ды пойдзеш. Прыняла б я цябе, Амелька, ды сыны не захочуць. Вялікія ўжо хлопцы параслі. Лобан.
@апратвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Зал. да апратваць.
@апратваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апратаць.
@апратка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. Тое, што і вопратка. А маладзенькія ялінкі Пад белым пухам чуць заметны; Яны так мілы, так прыветны, Бы тыя красачкі-дзяўчаткі, Надзеўшы гожыя апраткі. Колас. Стала холадна адразу ўсяму, і здавалася, што цела толькі пад адным кажухом, што на ім няма больш ніякай апраткі. Пташнікаў.
@апратэставанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апратэставаць.
@апратэставаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апратэставаць.
@апратэставаць, -тую, -туеш, -туе; зак., што. 1. Заявіць пратэст супраць чаго-н.; не згадзіцца з чым-н. Апратэставаць рашэнне суддзі. 2. Засведчыць афіцыйна факт няплаты ў тэрмін па вэксалю.
@апратэстоўвацца, -аецца; незак. Зал. да апратэстоўваць.
@апратэстоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апратэставаць.
@апраўдальны, -ая, -ае. Які заключае ў сабе апраўданне. Апраўдальны прыгавор.
@апраўданне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. апраўдаць.
2. Прызнанне падсуднага невінаватым; прыгавор суда, які адхіляе прад'яўленае падсуднаму абвінавачанне. Адвакат патрабаваў апраўдання падабароннага. 3. Довады, якімі можна апраўдаць каго-, што-н. [Паходня:]—Ты шукаеш апраўдання, Захаравіч, супакойваеш самога сябе. Хадкевіч.
// Тлумачэнне, у якім прыводзяцца падставы, якія дазваляюць апраўдаць каго-, што-н. У Косці вырвалася міжволі ні то апраўданне, ні то просьба, ні то скарга. Карпюк.
@апраўданы, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад апраўдаць.
2.у знач. прым. Які знаходзіць апраўданне ў чым-н. Усё гэта радавала Ганну і выклікала апраўданую гордасць за мужа. Васілевіч.
@апраўдацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. 1. Даказаць сваю невінаватасць. Гарык памкнуўся быў апраўдацца, але слухаць яго доказы не было ўжо каму. Скрыпка.
2. Пацвердзіцца; аказацца правільным, не дарэмным. Здагадкі мае не апраўдаліся. Дзяўчынка аказалася працавітай. Асіпенка.
3. Акупіцца, атрымаць кампенсацыю. Выдаткі ўсе апраўдаліся.
@апраўдаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго- што. 1. Даказаць чыю-н. невінаватасць. [Машы] хацелася апраўдаць Максіма. Шамякін.
// Вынесці прыгавор, які заключае прызнанне падсуднага невінаватым.
2. Даказаць магчымасць чаго-н. [Лабановіч:]— Калі за прыродаю пайсці, то можна апраўдаць рознае глупства, асабліва, калі пры гэтым пачнеш яшчэ патураць сабе. Колас.
// Паслужыць асновай для апраўдання чаго-н. Памог выпадак, які паклаў канец ваганням Веры Антонаўны і крыху апраўдаў яе ў вачах Васіля Пятровіча. Карпаў.
3. Праявіць сябе вартым чаго-н. Умей адважна, друг, змагацца І ворагаў перамагаць, Каб добры гонар сына працы Жыццём і смерцю апраўдаць. Глебка.
4. Кампенсаваць, акупіць. [Осіпава:] — Больш, хоць забі, не дам. А то і ягад сваіх не апраўдаю. Пятніцкі.
5. Афіцыйна пасведчыць дакументамі зробленыя выдаткі.
@апраўдвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да апраўдацца.
2. Тлумачыць свае паводзіны, учынкі. — Якраз з Алесем Садовічам на станцыі з'ехаліся і разам дадому ішлі, — як бы апраўдваўся Лабановіч за свой “парожні” выгляд. Колас.
3.Зал. да апраўдваць.
@апраўдваць, -аю, -аеш, -ае; незак. 1.Незак. да апраўдаць.
2. Абараняць каго-н., даказваючы яго невінаватасць, справядлівасць яго ўчынкаў і паводзін. — Лепш разумная мана, чымся неразумная праўда, — апраўдвала Вашамірскага бабуля. Бядуля.
@апраўка, -і, ДМ -раўцы; Р мн. -равак; ж. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. аправіць.
2.Спец. Прыстасаванне для замацавання на металарэзных станках інструменту або дэталі.
@апраўленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апраўляць — аправіць.
@апраўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аправіць.
@апраўляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да аправіцца.
2.Зал. да апраўляць.
@апраўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да аправіць.
@апрацаванасць, -і, ж. Уласцівасць апрацаванага.
@апрацаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад апрацаваць.
2.у знач. прым. Атрыманы ў працэсе апрацоўкі. Зліткі шкла ператвараюцца ў апрацаваныя лінзы. “Маладосць”.
@апрацавацца, -цуецца; зак. Разм. Набыць неабходныя ўласцівасці ў працэсе апрацоўкі, ужывання.
@апрацаваць, -цую, -цуеш, -цуе; зак., каго-што. 1. У працэсе вытворчай аперацыі абрабіць што-н. Апрацаваць дэталь. □ Са шкурамі было шмат клопату: трэба было зняць іх, крыху апрацаваць, падсушыць. Маўр.
// Уздзейнічаць чым-н. з мэтай надаць патрэбныя якасці, уласцівасці. Апрацаваць што-небудзь кіслатой. // Спец. Ачысціць, дэзінфіцыраваць. Няўпэўненымі рухамі [Саша] апрацавала .. чорную ранку, з дапамогай Анатоля старанна забінтавала. Шамякін.
// Разм. Зрабіць артылерыйскі абстрэл або бамбардзіроўку пазіцый непрыяцеля.
2. Падрыхтаваць для пасеву, пасадкі. Адзін толькі “Свецік” Назара Трацюка апрацаваў сёлета.. тысячу восемсот гектараў! Паслядовіч.
3. Надаць чаму-н. завершаны выгляд; зрабіць больш дасканалым. [Крушынскі і Стэфка] разам меркавалі.., разам апрацавалі праграму. Бядуля. Вось вам верш, які мой сусед апрацаваў, пакуль мы з вамі гутарылі. Крапіва.
4.Разм. Уздзейнічаць на каго-н. у пажаданым кірунку, схіліць на свой бок. [Платон:] — Не ведаю я, як можна апрацаваць шляхціца, калі ён, можна сказаць, нарадзіўся мужыцкім ворагам. Чарнышэвіч.
@апрацівець, -ею, -ееш, -ее; зак. Стаць агідным, невыносным для каго-н. Яго гаспадар Сымон Ракуцька здорава такі .. апрацівеў [Паліводскаму] сваёю хатняю гаворкаю заўсёды аб хлебе і вопратцы. Чорны. Усё.. [Нэлі] раптам апрацівела: і сённяшні вечар з нечаканай трывогай ад сустрэчы з Ласухам, падман маці, п'яны голас Сцяпана. Савіцкі.
@апрацоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апрацоўваць—апрацаваць.
@апрацоўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да апрацавацца.
2.Зал. да апрацоўваць.
@апрацоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апрацаваць.
@апрацоўка, -і, ДМ -ўцы. ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апрацаваць.
◊ Браць у апрацоўкугл. браць.
@апрацоўчы, -ая, -ае.
1. Прызначаны для апрацоўкі. Апрацоўчая машына. Апрацоўчая прамысловасць. 2. Які мае адносіны да апрацоўкі. Апрацоўчыя работы.
@апрача, прыназ, з Р. 1. За выключэннем каго-, чаго-н. Усе партызаны, апрача сакратара, былі незнаёмыя людзі. Шамякін.
2. Звыш чаго-н., у дадатак да чаго-н. На папялішчы, апрача печы, тарчалі шкілеты абгарэлых жалезных ложкаў. Якімовіч.
◊ Апрача таго (у знач. пабочн.) — акрамя таго, да таго ж.
@апрашчацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да апрасціцца.
@апрашчэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апрашчацца — апрасціцца.
@апроч, прыназ, з Р. Тое, што і апрача. Нічога не скажаш, апроч: век жыві і век вучыся. Грамовіч. Ганначка вельмі пільна паглядзела ў той бок і нічога, апроч светлай плямкі ў сіне-зялёнай смузе лесу, не ўбачыўшы,сказала: — У іх ёсць хлопчык Ігар. Брыль. Апроч усяго, Аўгіння ўмела накіраваць справу так, што верх заставаўся за ёю. Колас.
@апруцянелы, -ая, -ае. Разм. 1. Застылы, скарчанелы (пра труп, часткі мёртвага цела). Ляжаў .. [Амелька] апруцянелы, з раскінутымі рукамі, пасінелы, агідны, як і ўсё яго жыццё. Сабаленка.
2. Які страціў адчувальнасць; анямелы, адубелы.
@апруцянець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. 1. Застыць, скарчанець (пра труп, часткі мёртвага цела). [Ракуцька:] — Паспеў я яшчэ заўважыць, як дрыгнулі яго [немца] ногі і апруцянелі навек. Чорны.
2. Страціць адчувальнасць; анямець, адубець. Цела проста апруцянела і страціла здольнасць што-небудзь успрымаць. Чарнышэвіч.
@апрыёрнасць, -і, ж. Уласцівасць апрыёрнага: незалежнасць ад вопыту.
@апрыёрны, -ая, -ае. Які папярэднічае вопыту, не залежыць ад яго; які не заснаваны на вопыце; проціл. апастэрыёрны. [Жураўскі:] — Але лабараторыя — тая ж практыка. Апрыёрныя вывады правяраюцца доследамі, вопытам. Шамякін.
@апрыёры, прысл. 1. Незалежна ад вопыту, да вопыту; проціл. апастэрыёры.
2.перан. Не правяраючы чаго-н. загадзя.
[Лац. a — ад і priori — які папярэднічае.]
@апрыкраць, -аю, -аеш, -ае; зак. Надакучыць з-за аднастайнасці, паўтарэння чаго-н.; стаць непрыемным, прыкрым, нязносным. Я рад, што змоўклі оды — Апрыкралі яны: Дзе оды, там заўсёды Ёсць месца для маны. Непачаловіч. А тут, на Грабскім хутары, душна, цесна і даўно апрыкрала ўсё. Лупсякоў.
@апрыкры, -ая, -ае. Які стаў непрыемным, прыкрым, нязносным з-за аднастайнасці, паўтарэння і пад. А ў сэрцы дзявочым схавана так многа апрыкрага жалю. Дубоўка.
@апрытомнець, -ею, -ееш, -ее; зак. Прыйсці да прытомнасці, ачуцца. Пад раніцу спала пякельная гарачка, і.. [Максімка] апрытомнеў. Сабаленка. Сарокін апрытомнеў на судне-кране, калі знялі скафандр. Данілевіч.
// Апамятацца, набыць здольнасць спакойна дзейнічаць і разважаць. Па тым, што да іх падбег толькі адзін чалавек, Арлоўскі здагадаўся, што бой яшчэ не скончаны. Ад гэтай думкі ён адразу апрытомнеў. Паслядовіч.
@апрыходаванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апрыходаваць.
@апрыходаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апрыходаваць.
@апрыходаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак. Спец. Запісаць у прыход. Сёння камісія ад праўлення калгаса апрыходавала стагі сена, што сёй-той быў накасіў без дазволу на калгаснай сенажаці. Сачанка.
@апрычнік, -а, м. Служылы дваранін, які ў час царавання Івана IV знаходзіўся ў радах апрычніны (у 2 знач.).
// перан. Пагард. Аб царскім паліцэйскім, жандару.
@апрычніна, -ы, ж. 1. Сістэма надзвычайных мерапрыемстваў, ажыццёўленых Іванам IV для разгрому баярска-княжацкай апазіцыі і ўмацавання Рускай цэнтралізаванай дзяржавы.
2. Спецыяльнае войска Івана IV, якое высочвала і выкараняла “крамолу”.
3. Землі, якія былі адабраны Іванам IV у баяр і знаходзіліся ў яго кіраванні.
@апрычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да апрычніны. Апрычнае войска. Апрычныя ўладанні.
@апрэгчыся, апрагуся, апражэшся, апражэцца; апражомся, апражацеся, апрагуцца; зак. Разм. груб. Сканаць, здохнуць ад чаго-н. празмернага. Юрка не скажа Акцызніку ні слова, ён яго зусім не чуе, хай той крычыць, аж апражэцца, — ён думае зусім-зусім пра другое. Пташнікаў.
@апрэснены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апрэсніць.
@апрэснівацца, -аецца; незак. 1.Незак. да апрэсніцца.
2.Зал. да апрэсніваць.
@апрэсніваць, -аю, -аеш, -ае; незак. Тое, што і апрасняць.
@апрэсніцца, -ніцца: зак. Зрабіцца прэсным. ачысціцца ад солей.
@апрэсніць, -ню, -ніш, -ніць; зак. Зрабіць прэсным, ачысціць ад солей.
@апрэтаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак. Спец. Апрацаваць (апрацоўваць) тканіну, скуру асобымі рэчывамі для надання канчатковага выгляду.
@апрэтура, -ы, ж. Спец. 1. Апрацоўка тканіны, скуры і пад. асобымі рэчывамі для надання канчатковага выгляду.
2. Лак для скуры.
[Ад фр. apprêter — канчаткова апрацоўваць.]
@апрэтурны, -ая, -ае. Які мае адносіны да апрэтуры.
@апсіда, -ы, ДМ -дзе, ж. Спец. Паўкруглы (радзей шматвугольнік) выступ у сцяне хрысціянскіх царкоўных будынкаў; абсіда.
[Ад грэч. apsіs (apsіdos) — скляпенне.]
@аптаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аптаваць.
@аптавацца, -туюся, -туешся, -туецца; зак. і незак. Спец. 1. Выбраць (выбіраць) для сябе тое ці іншае грамадзянства, карыстаючыся правам аптацыі.
2.толькі незак. Зал. да аптаваць.
@аптаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., каго. Спец. Ажыццявіць (ажыццяўляць) у адносінах да каго-н. права аптацыі.
@аптавік, -а, м. Буйны гандляр, які вядзе аптовы гандаль.
@аптант, -а, М -нце, м. Асоба, якая мае права на аптацыю.
@аптацыя, -і, ж. Спец. Выбар грамадзянства, які звычайна дазваляецца зрабіць насельніцтву тэрыторыі, што перайшла ад адной дзяржавы да другой.
[Лац. optatio — жаданне.]
@аптовы, -ая, -ае. Які звязаны з гандлем оптам; які робіцца оптам. Аптовы гандаль. Аптовыя цэны.
@аптымальны, -ая, -ае. Найбольш спрыяльны для чаго-н., найбольш адпаведны чаму-н., найлепшы. Аптымальныя нормы высеву. Аптымальны водна-паветраны і цеплавы рэжым.
@аптымізм, -у, м. Бадзёрае і жыццярадаснае светаадчуванне, пры якім чалавек верыць у светлую будучыню; схільнасць ва ўсім бачыць добрае; проціл. песімізм. Рэдактарскі аптымізм захапляў і радаваў Лабановіча, бо яму хацелася, каб гэтак яно і было. Колас. У гэтай бяздумнай бадзёрасці сучаснай моладзі і светлым аптымізме было нешта новае, народжанае новай эпохай. Карпюк.
[Ад лац. optimus — найлепшы.]
@аптыміст, -а, М -сце, м. Аптымістычна настроены чалавек. Па сваёй натуры Сапега быў вялікі аптыміст. Васілёнак.
@аптымістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да аптыміст.
@аптымістычнасць, -і, ж. Уласцівасць аптымістычнага.
@аптымістычны, -ая, -ае. Прасякнуты аптымізмам, жыццярадасны. Але, нягледзячы на такое гарэнне і завіруху ў думках, пасля таго як убачыў таполі і раку, да.. [Шыковіча] вярнулася звычайная аптымістычная здольнасць любавацца навакольным: зімой, дрэвамі, жанчынамі, дзецьмі. Шамякін.
@аптычны, -ая, -ае.
1. Звязаны з оптыкай; які мае адносіны да оптыкі. Аптычная майстэрня. □ Пятроў навёў аптычны прыцэл і выпусціў першую чаргу. Лупсякоў.
2. Які ўзнікае па законах адбіцця і праламлення праменяў святла; светлавы. Аптычная з'ява. Горны крышталь мае аптычную актыўнасць.
@аптэка, -і, ДМ -тэцы, ж. 1. Установа, дзе па рэцэптах урачоў робяцца і адпускаюцца лякарствы, прадаюцца санітарна-гігіенічныя, касметычныя і інш. прадметы. [Кузняцоў:] — І не задумвайцеся, неадкладна ідзіце працаваць у аптэку. Новікаў.
2. Набор лякарстваў, неабходны для першай дапамогі або хатняга лячэння; аптэчка. Хатняя аптэка. ◊ Як у аптэцы — вельмі дакладна.
[Ад грэч. apotheke — склад.]
@аптэкар, -а, м. 1.Уст. і разм. Работнік аптэкі, які робіць лякарствы; фармацэўт.
2.Уст. Уладальнік аптэкі.
@аптэкарка, -і, ж. Жан. да аптэкар.
@аптэкарскі, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да аптэкара. Аптэкарская пасада. 2. Звязаны з аптэкай. Аптэкарскія тавары.
@аптэкарыха, -і, ДМ -рысе, ж. Уст. Жонка аптэкара.
@аптэчка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Памянш. да аптэка (у 2 знач.). Апошні з аптэчкі бінток, Апошняму рану бінтуе [маці]. Бялевіч.
@аптэчны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аптэкі. Аптэчная шафа.
@апублікаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апублікаваць.
@апублікаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апублікаваць.
@апублікаваць, -кую, -куеш, -куе; зак. Надрукаваць, зрабіць вядомым праз змяшчэнне ў друку. Газеты апублікавалі інфармацыйнае паведамленне аб Пленуме Цэнтральнага Камітэта КПСС.
@апублікоўвацца, -аецца; незак. Зал. да апублікоўваць.
@апублікоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апублікаваць.
@апука, -і, ДМ -цы, ж. Беларуская народная камандная гульня ў мяч.
@апусканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апускаць—апусціць і апускацца — апусціцца.
@апускацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да апусціцца.
2.Зал. да апускаць.
@апускаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апусціць.
@апусклівы, -ая, -ае. Неахайны, недагледжаны. [Тварыцкі] быў апусклівы, няголены. Чорны.
// Запушчаны, недагледжаны. Будыніна стала нязграбнай і апусклівай: адзін вугал асеў, вушакі пакасіліся. Крапіва.
@апускны, -ая, -ое. Які можна апусціць. Апускная лямпа.
@апустошанасць, -і, ж. Стан апустошанага; душэўная пустата. Унутраная апустошанасць.
@апустошанне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. апустошыць.
@апустошаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад апустошыць.
2.у знач. прым. Пазбаўлены маральных сіл, духоўнага зместу; няздольны да творчага жыцця. Апустошаная душа.
@апустошванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апустошваць — апустошыць.
@апустошваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апустошыць.
@апустошыць, -шу, -шыш, -шыць; зак., каго-што. 1. Зрабіць пустым; спустошыць. Падумай, Германія, сёння, не потым, Не дай апустошыць сваёй жа зямлі. Бачыла.
2.перан. Пазбавіць маральных сіл, духоўнага зместу; зрабіць няздольным да творчага жыцця.
@апусцелы, -ая, -ае. Які стаў пустым, пустэльным, бязлюдным. Народ не разыходзіўся, а сядзеў і глядзеў на апусцелую сцэну. Броўка. Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца, калі даўно скончана жніво, звезена жыта ў гумны, і над апусцелым полем дружна ўзлятаюць [чародкі] шпакоў — прадвеснікаў блізкае восені. Лынькоў.
@апусценне, -я, н. Стан паводле дзеясл. апусцець (у 2 знач.).
@апусцець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Стаць пустым, пазбавіцца таго, што змяшчаецца, напаўняе. Федзя сачыў за.. [бычком], не адрываючы вачэй, аж пакуль не апусцела вядро. Гамолка.
// Стаць пустым, голым. Не пужайся, што бедная ніва Апусцела з канца да канца. Купала.
2. Стаць бязлюдным, пустым, нежылым. Хіма спехам выбралася са сваімі пажыткамі, і Гарасёў падворак апусцеў назаўсёды. Ракітны.
@апусціцца, апушчуся, апусцішся, апусціцца; зак. 1.на што і без дап. Перамясціцца ніжэй, знізіцца. Ніжэй апусцілася асенняе сонца. Шамякін. Торбачка з кнігамі і сшыткамі апусцілася амаль на цяглі. Брыль. Непрагляднае неба, здаецца, апусцілася на стрэхі хат. Пестрак.
2.на што і без дап. Знізіўшыся, сесці на што-н. Пасля гадзіннага пералёту самалёт апусціўся на [адзін] з аэрадромаў горада. Лынькоў. Чапля апусцілася на вялікі сук каля гнязда. В.Вольскі.
3. Сесці або легчы на што-н. Пярэднія байцы апусціліся на лёд і папаўзлі. Краўчанка. Анежка апусцілася на невялічкі курганок, навокал аброслы верасамі. Броўка.
// Знізіцца, прыняўшы другую паставу. Апусціцца на калені. 4.на што і без дап. Наблізіўшыся да паверхні зямлі, ахінуць, ахутаць што-н. Вячэрні змрок ужо апусціўся на горад. Хадкевіч. [Дзяўчына:]— А прыходзь, як пацямнее, Як апусцяцца туманы на зямлю. Русак. На двор павольна апусціўся На лёгкіх крылах сон. Корбан.
5.на (у) што. Сысці на ніжэйшае месца, на ніжэйшы паверх. Апусціцца ў вестыбюль. 6. Паглыбіцца ў што-н., улезці ў сярэдзіну чаго-н.; паглыбіўшыся, дасягнуць дна. [Андрэй] набраў як мага больш паветра ў лёгкія і апусціўся на дно. Скрыпка. Каршун апусціўся ў ваду аж па самае бруха. В.Вольскі. [Якавенка] падняўся на вежу, апусціўся ў люк. Мележ.
7.без дап. Спусціўшыся, перагарадзіць доступ куды-н. Заслона апусцілася. Шлагбаум апусціўся. // Пахіліўшыся, звесіцца. Галава апусцілася. Апусцілася зламаная галінка. 8.перан.; без дап. Перастаць клапаціцца пра свой знешні выгляд. Пасля таго, як забралі бацьку, маці зусім апусцілася, ні сама не бралася за венік, ні Ліпачцы не загадвала. Сабаленка.
// Дайсці да чаго-н. непрыстойнага, няўхвальнага. Апусціцца да пошласці. ◊ Апусціцца на дно — аказацца сярод падонкаў грамадства. Рукі апусцілісяў каго гл. рука.
@апусціць, апушчу, апусціш, апусціць; зак., каго-што. 1. Перамясціць у больш нізкае становішча; паставіць, палажыць ніжэй, чым было. Баец апусціў аўтамат і паспяшыў Пракопу на дапамогу. Якімовіч. Павал апусціў хамут з калень на зямлю і слухаў. Чорны.
// Нахіліць, нагнуць. Юрка зачырванеўся і таму апусціў галаву, каб не заўважыла Люська. Навуменка. Жоўтымі матылямі злятае з бяроз дачасна засохлае лісце, у знямозе апусцілі вецце гнілабокія вербы. Шашкоў.
// Скіраваць уніз (позірк, вочы). [Бабуля:] — Не... — адказала я, паглядзела на .. [Ціхана] і апусціла вочы. Бядуля.
2. Змясціць куды-н., у што-н., у сярэдзіну чаго-н. Апусціць невад пад лёд. □ Па дарозе Рыгор апусціў у скрынку лісты. Гартны. Верачкі больш няма: сёння мы апусцілі ў глыбокую, вузкую яму сасновую трунку з найбольшым шчасцем маёй сястры. Брыль.
3. Спусціць; вызваліўшы замацаваны край, даць упасці. — Апусціце шторы, — захваляваўся Бергнер. Гурскі. Апусцілі заслону, выйшаў ніўскі настаўнік, падняў руку, каб суцішыць расхваляваных дзяцей. Пальчэўскі.
// Перавесці з вертыкальнага становішча ў гарызантальнае, адчыняючы або зачыняючы што-н. Апусціць шлагбаум. 4. Зрабіць пропуск, прапусціць, выключыць (з тэксту і пад.). Скараціўшы так лёгка і механічна свой даклад, Бародка, знарок ці незнарок — невядома, апусціў даволі важную частку. Шамякін.
5. Аслабіць догляд; запусціць, занядбаць. Як і гаспадаром застаўся [Верамейчык], напінаў усе жылы, каб гаспадаркі не апусціць, каб прыдбаць яшчэ што ды ад людзей не астацца. Крапіва.
6.Абл. Перастаць займацца чым-н. [Садовіч:]— І самае важнае — ніякае стравы для галавы. Не чытаў нічога і школу апусціў. Колас.
◊ Апусціць вушы — а) зрабіцца пасіўным, абыякавым па якой-н. прычыне; б) завянуць (пра расліны). Апусціць крылы — страціць энергію, бадзёрасць. Апусціць нос — тое, што і павесіць нос (гл. павесіць). Апусціць рукі — страціць здольнасць або жаданне займацца чым-н. Апусціць (падтуліць) хвост — стаць больш сціплым, менш прэтэнцыёзным, збавіць самаўпэўненасць.
@апутаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апутаць.
@апутаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Тое, што і аблытаць.
@апуха, -і, ДМ апусе, ж. Футравая абшыўка па краях адзення або абутку. Апуха даражэй кажуха. Прымаўка.
@апуханне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. апухаць — апухнуць.
@апухаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апухнуць.
@апухласць, -і, ж. Уласцівасць апухлага.
@апухлы, -ая, -ае. Які апух, ацёк. Маленькія спрытныя рукі пяшчотна дакраналіся да ран, да апухлага цела. Новікаў. Перад.. [Йонасам] стаяў з памятым тварам і апухлымі чырвонымі павекамі Кузьма Шавойка. Броўка.
@апухнуць, -ну, -неш, -не; пр. апух, -ла; зак. Павялічыцца ў аб'ёме, раздацца (пра паверхню цела ці яе частку) у выніку траўмы або якога-н. захворвання. Нага апухла, відаць, дужа баліць, і.. [хлапчук] увесь час згінаецца над ёю ды хукае на яе. Галавач.
@апушаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апушыць.
@апушванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. апушваць — апушыць (у 1 знач.).
@апушвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да апушыцца.
2.Зал. да апушваць.
@апушваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апушыць.
@апушчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал.пр. ад апусціць.
◊ Як у ваду апушчаны — маркотны, засмучаны.
@апушчэнне, -я, к. Дзеянне паводле дзеясл. апускаць-апусціць (у 1, 2, 4, 5 і 6 знач.) і апускацца-апусціцца (у 1 знач.).
@апушына, -ы, ж. Дошка каля краю даху, страхі. І тонуць асверы, пярэплаты, Рогі апушын За пылам дарожным, За шэрым пакатам гары. Танк.
@апушыцца, -шыцца; зак. 1. Пакрыцца пухам, пушыстай шэрсцю (пра жывёл). [Паранька] паказвае трох шэранькіх трусянят, якія ледзь паспелі апушыцца, і гладзіць іх усіх разам азызлай ад холаду рукой. Ракітны,
2. Пакрыцца, абцерусіцца чым-н. пушыстым, лёгкім. Дрэвы апушыліся інеем. // Увабрацца ў зеляніну, пакрыцца лісцем. [Рыгор:] — А дзе ты.. хлеб возьмеш, калі зямелька скрозь аблогаю ляжыць. Гаруе зямелька... А бярозы вунь як апушыліся. Савіцкі.
@апушыць/1, -шыць; безас., зак. Разм. Павялічыцца ў памерах, раздзьмуцца (пра жывот).
@апушыць/2, -шу, -шыш, -шыць; зак., што. 1. Абшыць па краях футрам (пра адзенне, абутак).
2. Пакрыць, абцерусіць краі або ўсю паверхню чаго-н. чым-н. пушыстым, лёгкім. Скроні .. [Ларывончыка] нібы хто лёгкай парошай апушыў. Сабаленка. Выпаў першы снег.. Апушыў стрэхі, выбеліў вуліцы. Машара.
@апушэнне, -я, н. 1.Дзеянне паводле дзеясл. апушыць (у 1 знач.), апушыцца (у 2 знач.).
2. Пушыстае покрыва жывёл, а таксама валаскі, якія пакрываюць сцябло і лісты раслін.
@апыленне, -я, н. 1. Перанос пылку кветкі з тычынак на рыльца песціка, у выніку чаго адбываецца апладненне. Штучнае апыленне. 2.Дзеянне паводле дзеясл. апыліць (у 2 знач.).
○ Перакрыжаванае апыленне — перанясенне пылку з тычынак кветак адной расліны на рыльцы песцікаў кветак другой расліны.
@апылены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апыліць.
@апыліцца, -ліцца; зак. Стаць апыленым.
@апыліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што. 1. Зрабіць апыленне (у 1 знач.). “Колькі ж.. яны зробяць вылетаў за дзень! — думае.. [Міхалка]. — Колькі кветак апыляць, колькі мёду назносяць у соты!” Якімовіч.
2. Пакрыць пылападобным атрутным саставам расліны, глебу, вадаёмы з мэтай знішчэння шкодных насякомых або ўзбуджальнікаў хвароб.
@апылкаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апылкаваць, апылкавацца.
@апылкавацца, -куецца; зак. Тое, што і апыліцца.
@апылкаваць, -кую, -куеш, -куе; зак. Тое, што і апыліць (у 1 знач.).
@апылкоўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да апылкавацца.
2.Зал. да апылкоўваць.
@апылкоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апылкаваць.
@апыльвальнік, -а, м. Апарат для апыльвання раслін; апыляльнік (у 2 знач.).
@апыльванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. апыльваць — апыліць (у 2 знач.).
@апыльвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да апыліцца.
2.Зал. да апыльваць.
@апыльваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апыліць (у 2 знач.).
@апыляльнік, -а, м. 1. Пераносчык пылку кветак з тычынак на песцік (насякомыя, птушкі, вецер, вада).
2. Тое, што і апыльвальнік.
@апыляцца, -яецца; незак. 1.Незак. да апыліцца.
2.Зал. да апыляць.
@апыляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да апыліць (у 1 знач.).
@апынацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да апынуцца.
@апынуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. Трапіць куды-н., аказацца дзе-н. Апынулася Арынка ў горадзе. Колас. Спалоханыя малпы выскачылі з клеткі і мігам апынуліся на мачтах. Маўр.
// Трапіць у якое-н. становішча. Апынуцца ў няволі. Апынуцца ў бядзе. □ Для.. [шафёра] цяпер была яснай небяспека, у якой яны апынуліся. Якімовіч. Трэба было дбаць аб людзях, якія апынуліся ў няшчасці. Гурскі.
◊ Апынуцца (аказацца) за бортам — аказацца выключаным з якой-н. справы. Апынуцца (быць) на розных берагах — разысціся ў поглядах, перакананнях з кім-н. За дзесятаю гарою апынуцца — аказацца ў вельмі далёкім месцы.
@апырсканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апырскаць.
@апырскацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Абліцца, пакрыцца пырскамі.
@апырскаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго- што. Абліць, пакрыць пырскамі, дробнымі кроплямі. Апырскаць расліны хімічным саставам. Апырскаць граззю.
@апырсквальнік, -а, м. Апарат для апырсквання раслін. Ручны апырсквальнік.
@апырскванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апырскваць — апырскаць.
@апырсквацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да апырскацца.
@апырскваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апырскаць.
@апытальнік, -а, м. Пералік пытанняў на якой-н. тэме, па якім-н. прадмеце; анкета. Скласці апытальнік.
@апытальны, -ая, -ае. Які мае шэраг пытанняў, на якія патрэбна адказаць. Апытальны ліст. Апытальныя даныя.
@апытанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апытаць.
@апытаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апытаць.
@апытаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. 1. Звярнуцца да многіх з адным і тым жа пытаннем. Апытаць суседзяў. // Выклікаць па чарзе (вучняў) для праверкі ведаў. Апытаць вучняў. // Зрабіць допыт каму-н. Апытаць падсуднага. □ [Беразоўскі:] — Злодзей ты, Макар, і шэльма, якіх мала... Па закону я павінен апытаць цябе, скласці пратакол і пасадзіць за крадзеж. Чарнышэвіч.
2.Разм. Знайсці што-н., распытваючы. Апытаць кватэру.
@апытванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апытваць — апытаць.
@апытвацца, -аецца; незак. Зал. да апытваць.
@апытваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апытаць.
@апэцканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апэцкаць.
@апэцкацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Запэцкацца, забрудзіцца. Апэцкацца крэйдаю.
@апэцкаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Разм. Запэцкаць, забрудзіць. Апэцкаць твар.
@апявальнік, -а, м. Той. хто ўслаўляе, славіць каго-, што-н. (пра паэтаў).
@апяванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апяваць — апець.
@апявацца, -аецца; незак. Зал. да апяваць.
@апяваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апець.
@апякацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да апячыся.
2.Зал. да апякаць
@апякаць/11, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апячы.
@апякаць/22, -аю, -аеш, -ае; незак., каго- што. Тое, што і апекаваць. Маці.. апявала адзінага свайго сынка за пяцярых бацькоў і пяцярых матак. Быкаў.
@апякун, апекуна, м. 1. Асоба, якой даручана апека, апякунства. Прызначыць апекуна. 2.перан. Той, хто ахоўвае, абараняе каго-, што-н. [Варакса:] — А ты, Міхал, добранькім апекуном выступіў. Карпаў.
@апякунка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да апякун.
@апякунскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да апякунства. Апякунскія абавязкі. Апякунская камісія.
@апякунства, -а, н. 1. Абавязкі па апецы. Узяць каго-н. пад сваё апякунства. 2.перан. Дакучлівы клопат аб кім-н., нагляд за кім-н. Аднак Сяргей не змог доўга цярпець такога апякунства і ўмяшання ў яго сямейныя справы. Рамановіч.
@апякунстваваць, -ствую, -ствуеш, -ствуе; незак. Быць апекуном.
// перан. Клапаціцца аб кім-, чым-н., ахоўваць, абараняць каго-, пгто-н.
@ап'янелы, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца ў стане ап'янення; захмялелы. Пятро, крыху ап'янелы ад выпітага лікёру, абнімаў.. [Любу] і цалаваў у вусны, у гарачыя шчокі. Шамякін.
2.перан. Узбуджаны чым-н. Ап'янелы ад шчасця.
@ап'яненне, -я, н. 1.Стан паводле знач. дзеясл. ап'янець.
2.перан. Захапленне, экстаз, самазабыццё. Любіць музыку да ап'янення.
@ап'янець, -ею, -ееш, -ее: зак. 1. Стаць п'яным, упіцца. Пасля трэцяй шклянкі Візэнер ап'янеў. Шамякін. [Стойба] — Толькі я адразу ап'янеў, бо дагэтуль ніколі не піў. Асіпенка.
2.перан. Прыйсці ў стан захаплення, узбуджанасці, экстазу ад якога-н. моцнага ўражання, перажывання. Ап'янець ад радасці. Ап'янець ад шчасця. Ап'янець ад поспехаў.
@ап'янёны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ап'яніць.
@ап'яніць, -ніць; зак., каго-што. 1. Прывесці да стану ап'янення; напаіць. Пах багуну ап'яніў чалавека. 2.перан. Прывесці да стану захаплення, узбуджанасці, экстазу. Слава ап'яніла яго. □ Застаецца ў памяці вобраз калгаснага брыгадзіра — рамантыка, якога расчуліла, ап'яніла вясна. Бярозкін.
@ап'яняльны, -ая, -ае. Які п'яніць, ад якога хмялеюць, упіваюцца. Сярод дрэў, яшчэ не апранутых у вясновае ўбранне, чаромха нагадвала вялізны букет, ад якога цягнула .. ап'яняльным пахам. Стаховіч.
@ап'яняць, -яе. Незак. да ап'яніць.
@апяразаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аперазаць.
@апяразванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апяразваць — аперазаць і апяразвацца — аперазацца.
@апяразвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да аперазацца.
2.Зал. да апяразваць.
@апяразваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аперазаць.
@апярэджанне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. апярэдзіць.
@апярэджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апярэдзіць.
@апярэджванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апярэджваць — апярэдзіць.
@апярэджвацца, -аецца; незак. Зал. да апярэджваць.
@апярэджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апярэдзіць.
@апярэдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго-што. 1. Рухаючыся ў адным кірунку з кім-, чым-н., апынуцца наперадзе; абагнаць. Мартын раптам скідае з сябе павольнасць. Абагнаць Аўгіню, апярэдзіць яе і першым даплыць да забітай качкі! Колас.
// Зрабіць што-н. раней за другога. Лёня ўжо збіраўся, як толькі яны наблізяцца да скрыжавання, пастукаць па брызенце, але яго апярэдзіў Хоміч. Брыль.
2.перан. Дасягнуць лепшых вынікаў у параўнанні з кім-, чым-н.; апынуцца наперадзе каго-, чаго-н. у якіх-н. адносінах; перавысіць. Апярэдзіць графік.
@апярэнне, -я, н. Пер'евае покрыва ў птушак; пер'е. Як пеўнік першым пасля пуху апярэннем, .. Алесь не мог нацешыцца форменнай вопраткай, шэрай з сярэбранымі галунамі. Брыль.
○ Хваставое апярэнне самалёта — вертыкальныя і гарызантальныя плоскасці на задняй частцы самалёта.
@апячатаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апячатаць.
@апячатаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Забараніць доступ да чаго-н., наклаўшы сургучную пячатку. Апячатаць кватэру. □ [Макаль:] — Я прасядзеў гадзіны паўтары, як дурань, на лесвіцы, а пасля пайшоў дахаты, узяў сургуч, шнурок, медны пятак і апячатаў.. [Чапруковы] дзверы. Рамановіч.
@апячатванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апячатваць — апячатаць.
@апячатвацца, -аецца; незак. Зал. да апячатваць.
@апячатваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апячатаць.
@апячы, апяку, апячэш, апячэ; апячом, апечаце, апякуць; пр. апёк, апякла, апякло; зак., каго-што. 1. Агнём ці чым-н. гарачым, едкім, пякучым пашкодзіць скурнае покрыва; прычыніўшы боль, абпаліць. Сухія іголкі хвоі затрашчалі, шуганула полымя, і Цімох знячэўку апёк сабе руку. Колас. Андрэйка прыціснуўся да плота, балюча апёк крапівой лоб, але сцярпеў, нават не зварухнуўся. Ваданосаў.
// Прычыніць пякучы боль, моцна ўдарыўшы чым-н. Угары матнуўся пас высока І ў тую ж самую хвіліну Агнём апёк Алесю спіну. Колас.
2.перан. Раптоўна авалодаць кім-н., выклікаўшы моцныя пачуцці; усхваляваць, уразіць. Самае праўдзівае з праўдзівых Слова [мір] людзям, сэрца апякло. Звонак.
@апячыся, апякуся, апячэшся, апячэцца; апячомся, апечацеся, апякуцца; пр. апёкся, апяклася, апяклося; зак. 1. Атрымаць апёк, пашкодзіць сабе што-н. агнём або чым-н. гарачым, едкім, пякучым. Апячыся крапівою. □ Каля вады намочышся, каля агню апячэшся. Прыказка.
2.перан. Разм. Пацярпець няўдачу, нечакана сустрэць перашкоду пры спробе зрабіць што-н. [Тодар Амяльянавіч:] — Не ведаю, як ты там у сваім “Каапгандлі”, а я не раз ужо апёкся на гэтакіх справах. Вірня.
@апяяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апяяць.
@апяяць, апяю, апяеш, апяе; апяём, апеяце; зак., каго-што. Паэт. Уславіць, адлюстраваць у песнях, вершах; апець. Стан твой гібкі, стан дзявочы, апяяў бы звонкім вершам. Машара.
@ар, -а, м. Мера зямельнай плошчы ў метрычнай сістэме, якая раўняецца 100 м2; адна сотая гектара.
[Фр. are.]
@арабгл. арабы.
@арабеска, -і, ДМ -цы; Р мн. -сак; ж. 1. Складаны арнамент фантастычнага характару з геаметрычных фігур і стылізаваных лісцяў, кветак і пад. — першапачаткова ў помніках арабскага мастацтва. Чырвонымі арабескамі Лісце лес ураніў. Караткевіч.
2. Невялікі музычны твор.
[Іт. arabesco.]
@арабізм, -а, м. Слова або выраз, запазычаныя з арабскай мовы.
@арабіна, -ы, ж. Тое. што і рабіна. За парканам спелі яблыкі і арабіны. Чорны.
@арабінавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арабіны.
○ Арабінавая (рабінавая) ночгл. ноч.
@арабіннік, -у, м., зб. Тое. што і рабіннік.
@арабіст, -а, М -сце. м. Спецыяліст па арабскай мове, арабскай культуры.
@арабістыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Сукупнасць дысцыплін, якія вывучаюць мову, пісьменнасць, культуру і гісторыю арабаў.
@арабкагл. арабы.
@арабскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арабаў. Арабская мова. Арабскае мастацтва. ○ Арабскі коньгл. конь. Арабскія лічбыгл. лічба.
@арабы, -аў; адз.араб, -а, м.; арабка, -і, ДМ -бцы; мн. арабкі, -бак; ж. Вялікая група народаў, якія насяляюць Пярэднюю Азію і Паўночную Афрыку.
@арава, -ы, ж. Разм. Бязладнае, шумнае зборышча, натоўп. Арава хлопцаў вярнулася ў хату. // Вялікая колькасць каго-н.; мноства. Пабачыўшы Валю, уся арава кінулася наўцёкі. Няхай.
@арагавеласць, -і, ж. Уласцівасць арагавелага.
@арагавелы, -ая, -ае. Які зацвярдзеў, перайшоў у рагавое ўтварэнне.
@арагавенне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. арагавець.
@арагавець, -ее; зак. Зацвярдзець, ператварыцца ў рагавую луску (пра вонкавыя слаі скуры).
@араграфічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да араграфіі.
@араграфія, -і, ж. Раздзел фізічнай геаграфіі, які вывучае рэльеф зямной паверхні.
[Ад грэч. oros — гара і grapho — пішу.]
@аракул, -а, м. 1. Месца, храм, дзе ў Старажытнай Грэцыі, Рыме і краінах старажытнага Усходу жрацы прарочылі ад імя бога. Дэльфійскі аракул. Дадонскі аракул. 2. Бажаство, якое прарочыць; жрэц, што дае адказы, прароцтвы, быццам ад імя бога.
// перан. Кніжн. Асоба, чые меркаванні прызнаюцца бясспрэчнай ісцінай, адкрыццём.
3.Уст. Варажбітная кніга.
[Лац. oraculum.]
@аракчэеўскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аракчэеўшчыны; дэспатычны, жорсткі, уласцівы аракчэеўшчыне. Аракчэеўскі рэжым. Аракчэеўскія ваенныя паселішчы.
@аракчэеўшчына, -ы, ж. 1. У пачатку 19 ст. ў Расіі — рэжым неабмежаванага паліцэйскага дэспатызму, сістэма лютай ваеншчыны ў кіраванні.
2.перан. Становішча, пры якім невялікая група людзей дэспатычна і самавольна распараджаецца ў якой-н. галіне грамадскага жыцця,
[Ад імя Аракчэева, дзяржаўнага дзеяча-дэспата часоў Паўла I і Аляксандра I.]
@арала, -а, н. Уст. паэт. Прылада для ворыва, саха. Хіба тут цесна? свету мала? Няма работы для арала ці для сярпа, або для коскі? Колас.
@арамейкагл. арамейцы.
@арамеецгл. арамейцы.
@арамейскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да арамейцаў. Арамейская культура.
@арамейцы, -аў; адз.арамеец, -мейца, м.; арамейка, -і, ДМ -мейцы; мн. арамейкі, -меек; ж. Гіст. Плямёны, якія гаварылі на мовах семітычнай сістэмы, вядомыя ў старажытныя часы ў Сірыі і Месапатаміі.
@арангутан, -а, м. Буйная чалавекападобная малпа з жорсткай рыжай поўсцю, якая жыве па астравах Суматра і Калімантан.
[Малайск, orang-utan.]
@арандаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. арандаваць.
@арандаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад арандаваць.
@арандавацца, -дуецца; незак. Зал. да арандаваць.
@арандаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак. і незак., што. Узяць (браць) у арэнду. Першыя часы побыту дома Лабановіч хадзіў па полі, што яны арандавалі ад скарбу, аглядаў засевы збожжа. Колас. Дзед арандаваў старую сялянскую хатку з гародам для бульбы. Бядуля.
@арандатар, -а, м. Той, хто арандуе якую-н. нерухомую маёмасць.
@арандатарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да арандатара.
@арандатарства, -а, н. Дзейнасць арандатара.
@аранжавы, -ая, -ае. Які мае чырвона-жоўтую (адну з сямі асноўных колераў спектра) афарбоўку; падобны да колеру апельсінаў. Аранжавае неба. [Ад фр. orange — апельсін.]
@аранжарэйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аранжарэі. Аранжарэйныя рамы. Аранжарэйная тэмпература. // Вырашчаны ў аранжарэі. Аранжарэйныя кветкі. ◊ Аранжарэйная раслінагл. расліна.
@аранжарэя, -і, ж. Цёплае зашклёнае памяшканне для вырошчвання і зімоўкі паўднёвых раслін або для несезоннага атрымання пладоў, гародніны і кветак; цяпліца. Аранжарэі Батанічнага саду. □ Якіх толькі раслін не ўбачыш пад шклянымі дахамі аранжарэй! В.Вольскі.
[Фр. orangerie.]
@аранжыравацца, -руецца; незак. Зал. да аранжыраваць.
@аранжыраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. незак., што. Зрабіць (рабіць) аранжыроўку. Вялікі рускі кампазітар Глінка гаварыў, што музыку стварае народ, а кампазітары яе толькі аранжыруюць. “Беларусь”.
[Ад фр. arranger — прыводзіць у парадак.]
@аранжыроўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Спец. 1. Апрацоўка якой-н. мелодыі для выканання на інструменце або для голасу з суправаджэннем музычнага інструмента.
2. Перапрацоўка, прыстасаванне музычнага твора для выканання яго на іншым інструменце або іншым голасам, які прадугледжаны арыгіналам; таксама аблегчанае пералажэнне твора для выканання на тым жа інструменце. Аранжыроўка аркестравага твора для фартэпіяна.
@аранне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. араць.
@араны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад араць.
2.у знач. прым. Тое, што і вораны (у 2 знач.).
@арап, -а, м. Ашуканец, жулік.
◊ Браць на арапагл. браць.
@арапнік, -а, м. Кароткі раменны бізун.
@арасіцца, аросіцца; зак. Пакрыцца расой, кроплямі чаго-н.; увільготніцца. Па пасцелі.. [Ермалай Трыфанавіч] здагадаўся, што госць зусім не спаў і пайшоў ад яго ноччу ж, бо і прымятая яго нагамі мурава зноў паспела ранкам, арасіцца і падняцца ад зямлі. Галавач.
@арасіць, арашу, аросіш, аросіць; зак., каго-што. 1. Апырскаць, пакрыць кроплямі чаго-н.; увільготніць. Не дарэмна кроў гарачая Прасторы стэпаў арасіла. Танк. Толькі буйныя кроплі слёз арасілі стомленыя вочы зняволеных. Кавалёў.
2. Напаіць вільгаццю, увільгатніць (глебу, зямлю); штучна змачыць або прамачыць глебу. Арасіць засушлівыя землі. □ [Мікалай Патапавіч:] — Трэба падумаць, ці нельга.. [участак] паліць ці арасіць як-небудзь. Кулакоўскі.
@аратай, -я, м. Тое, што і араты. За баразною ішоў аратай, Ціха на коніка нукаў. Тарас. [Трактар] выглядаў жывой сталёвай істотай, нейкім дзівосным аратаем, які ў хвіліну мог узорваць вялікі шнур. Бядуля.
@аратар, -а, м. Асоба, якая гаворыць прамову; прамоўца.
// Той, хто валодае майстэрствам слова, красамоўствам. [Купала:] Ты любога аратара перагаворыш. Вітка. Блізнюк выйшаў на сцэну за трыбуну і, размахваючы рукамі, як той сапраўдны аратар, пачаў гаварыць. Сабаленка.
[Лац. orator.]
@аратарскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аратара, майстэрства аратара.
@аратарстваваць, -ствую, -ствуеш, -ствуе; незак. Разм. іран. З прэтэнзіяй на красамоўства гаварыць пра што-н.
@араторыя, -і, ж. Вялікі музычны твор для хору, салістаў-спевакоў і аркестра, напісаны на драматычны сюжэт і прызначаны для канцэртнага выканання.
[Іт. oratorio ад лац. oro — гавару, прашу.]
@араты, -ага, м. Той, хто арэ зямлю; земляроб. Дзе араты плача, там жняя скача. Прыказка.
@араўкарыя, -і, ж. Вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства араўкарыевых.
@арахіс, -у, м. 1. Травяністая алейная бабовая расліна.
2.зб. Плады гэтай расліны, якія спажываюцца; земляныя або кітайскія арэхі.
[Ад грэч. arachis — зелле.]
@арахісавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да арахісу (у 1 знач.). Арахісавыя пасевы. // Прыгатаваны з арахісу (у 2 знач.). Арахісавы алей. Арахісавая халва.
@арахоўнік, -у, м. Тое. што і арэшнік. На кручах арахоўнік рос І трос на кручы росы. Куляшоў.
@арацца, арэцца; незак. Зал. да араць.
@араць, ару, арэш, арэ; аром, араце; незак. што і без дап. Апрацоўваць зямлю плугам. Араць на зіму. □ Хто тры разы арэ, той тры снапы бярэ. Прыказка. Каб свінні рогі, арала б дарогі. Прыказка. Як ні ары, абы чорным дагары. Прымаўка. Ой, пайду я лугам, лугам, Дзе мой мілы арэ плугам. З нар.
@арачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аркі. Арачны мост. □ І тут мы ўбачылі высокую зялёную клумбу, а над ёю — белыя лёгкія арачныя вароты. Сачанка.
@арашальнік, -а, м. Спец. Арашальны канал.
@арашальны, -ая, -ае. Які мае адносіны да арашэння. Арашальныя работы. // Які прызначаны, служыць для арашэння. Арашальныя збудаванні. Арашальны трубаправод. Арашальная сістэма.
@арашацца, -аецца; незак. 1.Незак. да арасіцца.
2.Зал. да арашаць.
@арашаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да арасіць.
@арашоны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад арасіць.
@арашэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. арашаць — арасіць.
@арба, -ы; мн.арбы, -аў; ж. Высокі двухколы воз у Сярэдняй Азіі, а таксама доўгі чатырохколы — на Украіне, у Крыме, на Каўказе. Гамрэкелі стаяў на двары, наглядаючы за работай парабкаў, якія грузілі на арбу мяхі з агуркамі. Самуйлёнак.
@арбалет, -а, М -леце, м. Сярэдневяковая ручная кідальная прылада ў еўрапейскіх краінах — удасканалены лук; самастрэл, самапал.
[Фр. arbaléte.]
@арбіта, -ы, ДМ -біце, ж. 1. Шлях руху нябеснага цела. Арбіта Венеры. Арбіта Месяца. 2.перан.; чаго. Кніжн. Сфера дзеяння, пашырэння чаго-н. Арбіта ўплыву. 3. Вочная ўпадзіна; вачніца. Расказвалі, напрыклад, што гітлераўскі генерал Гофман пры адным упамінанні імя Каўпака станавіўся барвовы ад гневу, і яго пукатыя вочы ажно вылазілі з арбіт. Краўчанка.
[Лац. orbita.]
@арбітальны, -ая, -ае. Які ажыццяўляецца па арбіце. Арбітальны палёт. // Які рухаецца або прызначаны для руху па арбіце, які знаходзіцца на якой-н. арбіце. Арбітальная ракета.
@арбітр, -а, м. Суддзя, пасрэднік у прымірэнчым або трацейскім вырашэнні спрэчак; трацейскі суддзя. У гэтых спрэчках Лемяшэвіч выступаў у ролі арбітра. Шамякін.
// Суддзя ў спартыўных спаборніцтвах.
[Лац. arbiter.]
@арбітраж, -у, м. Вырашэнне арбітрамі спрэчак, якія не падлягаюць кампетэнцыі суда; трацейскі суд.
[Фр. arbitrage.]
@арбітражны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арбітражу. Арбітражная камісія.
@арг... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову арганізацыйны, напрыклад: аргкамітэт, аргбюро, аргпытанне, аргсакратар.
@аргаддзел, -а, м. Арганізацыйны аддзел.
@арганатэрапеўтычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арганатэрапіі.
@арганатэрапія, -і, ж. Лячэнне лекамі, прыгатаванымі з органаў і тканак жывёл.
[Ад грэч. organon — орган і therapeia — лячэнне.]
@арганаўты, -аў; адз.арганаўт, -а, м.У старажытнагрэчаскай міфалогіі героі, якія плавалі ў Калхіду па залатое руно.
[Грэч. Argonаutai ад Argō —назва карабля і nаutēs — мараплавец.]
@арганізаванасць, -і, ж. Уласцівасць і стан арганізаванага. Арганізаванасць дзеянняў. Арганізаванасць мас. □ Рабочы клас Расіі вызначаўся самай высокай у свеце рэвалюцыйнасцю, арганізаванасцю і меў вялікі вопыт класавай барацьбы. Праграма КПСС.
@арганізаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад арганізаваць.
2.у знач. прым. Падпарадкаваны пэўнаму плану, парадку, упарадкаваны. Партызанскі рух меў арганізаваны характар. Арганізаванае змаганне. 3.у знач. прым. Аб'яднаны, згуртаваны для якой-н. мэты, які ўваходзіць у склад якога-н. аб'яднання, арганізацыі. [Сцёпка:] — Я ўжо думаю паступіць у камсамол, каб быць арганізаваным і весці барацьбу з буржуазіяй за наша сялянскае жыццё. Колас.
3.у знач. прым. Які вызначаецца сабранасцю, самадысцыплінай, уменнем дзейнічаць дакладна і планамерна.
@арганізавацца, -зуецца; зак. 1. Узнікнуць, утварыцца (пра які-н. грамадскі орган, установу, аб'яднанне і пад.).
2. Аб'яднацца, згуртавацца для якой-н. мэты. Арганізавацца ў партызанскі атрад.
@арганізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак., каго-што. 1. Заснаваць што-н. такое, што мае грамадскі характар. Арганізаваць краязнаўчы гурток. 2. Падрыхтаваць, упарадкаваць; наладзіць. Арганізаваць сацыялістычнае спаборніцтва. Арганізаваць работу інструктарскіх груп. Арганізаваць сустрэчу. Арганізаваць будаўніцтва дарог. Арганізаваць серыйны выпуск машын. // перан. Разм. Дастаць, здабыць або падрыхтаваць што-н. для каго-н. — Ды вось ніяк не збяруся, каб запрасіць вас, — вінавата сказаў Андрэй. — Добра, што напомнілі. Арганізуем такую справу. Шахавец.
3. Аб'яднаць, згуртаваць для якой-н. мэты; ахапіць якой-н. арганізацыяй. Арганізаваць сялянства ў калгасы. □ [Кастусь] нават кулямёт меў і арганізаваў атрад. Чорны.
4. Унесці ў што-н. пэўны парадак, планамернасць; упарадкаваць. Арганізаваць свой рабочы час. Арганізаваць падрыхтоўку вучняў да экзаменаў. Арганізаваць увагу дзяцей.
@арганізатар, -а, м. Той, хто арганізуе што-н., з'яўляецца ініцыятарам чаго-н. Арганізатар вытворчасці. Арганізатар рэвалюцыйных мас. □ Газета — не толькі калектыўны прапагандыст і калектыўны агітатар, але таксама і калектыўны арганізатар. Ленін. Сюды, у глыбокі варожы тыл, дайшоў .. голас Камуністычнай партыі— кіраўніка і арганізатара партызанскай барацьбы. Брыль. Бумажкоў, галоўны арганізатар атрада, быў і яго камандзірам. Чорны.
// Той, хто валодае здольнасцямі да арганізацыйнай работы. — Які ж з мяне вучоны? — Мілоўскі махнуў рукой. — Як арганізатар, кажуць, што я нядрэнны, а да вучонага мне яшчэ далёка. Галавач.
@арганізатарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да арганізатара. Арганізатарскі талент. Арганізатарскія здольнасці. // Накіраваны на арганізацыю чаго-н. Арганізатарская дзейнасць. □ Мы павінны паставіць справу так, каб праверка выканання арганічна спалучалася з жывой арганізатарскай работай. Машэраў.
@арганізацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арганізацыі (у 1 знач.). Арганізацыйны камітэт. Арганізацыйная работа. Арганізацыйны вопыт. Ідэйнае і арганізацыйнае згуртаванне партыі. Арганізацыйны канфлікт. Арганізацыйныя формы.
@арганізацыя, -і, ж. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. арганізаваць, арганізавацца.
2. Аб'яднанне, саюз людзей, грамадскіх груп, дзяржаў, з'яднаных агульнай праграмай дзеяння; дзяржаўная, партыйная ці грамадская ўстанова. Нізавая партыйная арганізацыя. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. Спартыўная арганізацыя. Будаўнічая арганізацыя. 3. Будова чаго-н., лад. Сацыялістычная арганізацыя сельскай гаспадаркі. Саветы — сацыялістычная форма палітычнай арганізацыі. 4. Фізічная ці псіхафізічная будова асобнага арганізма.
[Фр. organisation.]
@арганізм, -а, м. 1. Усякая жывая істота, расліна. Прасцейшыя арганізмы. Жывёльны арганізм. Раслінны арганізм. 2. Сукупнасць фізічных і душэўных якасцей якога-н. чалавека. Толькі моцны, загартаваны арганізм мог вытрымаць такія жорсткія выпрабаванні. Паслядовіч.
3.перан. Тое, што нагадвае сабой складанае арганізаванае адзінства. Грамадскі арганізм. Партыйны арганізм. Тэатр нагадвае сабой грандыёзны мастацкі арганізм. □ Моладзь вучылася ў дарослых, а гімназія нагадвала маладую клетачку ў складаным арганізме рэвалюцыйна-вызваленчага руху. У.Калеснік. Магутных артэрыяў свежую кроў Па ўсім арганізме краіны Няспынна нясе цягніковы строй Скрозь буры, завеі і стыні! Лявонны.
[Лац. organismus.]
@арганізоўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да арганізавацца.
2.Зал. да арганізоўваць.
@арганізоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да арганізаваць.
@арганізуючы, -ая, -ае. Які выконвае функцыю арганізатара. Арганізуючая роля партыі.
@арганіка, -і, ДМ -ніцы. ж. Разм. 1. Арганічная хімія.
2. Арганічныя ўгнаенні.
@арганіст, -а, М -сце, м. Музыкант, які іграе на арганах.
@арганістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да арганіст.
@арганічнасць, -і, ж. Уласцівасць арганічнага2 (у 2 знач.); непарыўная звязанасць, суцэльнасць.
@арганічны/11, -ая, -ае. Які мае адносіны да арганізма (у 1 знач.); які характарызуецца жыццёвымі працэсамі; жывы. Арганічнае жыццё. Арганічны свет. Арганічная прырода. // Які ўтварыўся ў выніку разлажэння жывёльных і раслінных арганізмаў; які нагадвае сабой прадукт такога разлажэння. Чым далей у глыбіню возера, тым больш арганічных часцінак прымешваецца ў азёрныя адкладанні. Прырода Беларусі.
○ Арганічная хіміягл. хімія.
@арганічны/22, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да органа (у 1 знач.); які датычыцца ўнутранай будовы органаў чалавека. Арганічны парок сэрца. 2.перан. Унутраны, які датычыцца самой сутнасці, асноў чаго-н.; непарыўна звязаны з чым-н. Арганічнае адзінства тэорыі з практыкай. □ Сувязь паміж часткамі і цэлым настолькі арганічная, што варта пісьменніку змяніць імя героя, як светацені ў творы перамяшчаюцца. Адамовіч.
@арганны, -ая, -ае. Які мае адносіны да арганаў. Арганныя трубы. // Прызначаны для выканання на арганах. Арганная музыка. Арганны харал.
@арганоіды, -аў; адз.арганоід, -а, м. Спец. Пастаянныя часткі жывёльнай або расліннай клеткі, якія выконваюць пэўныя функцыі ў яе жыццядзейнасці.
@арганы, -аў; адз.арган, -а, м. Духавы клавішны музычны інструмент вялікіх памераў, што складаецца з набору драўляных і металічных труб, у якія мяхамі напампоўваецца паветра, Мяккім музычным громам адклікаюцца арганы. Колас. Мы станавіліся ззаду і слухалі музыку арганаў. Чорны. Магутныя гукі арганаў хапалі за душу і наводзілі сум. Карпюк.
[Ад грэч. organon — інструмент.]
@аргатызм, -а, м. Слова, якое запазычана літаратурнай мовай з якога-н. арго.
@аргатычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арго, да аргатызма.
@аргенцінецгл. аргенцінцы.
@аргенцінкагл. аргенцінцы.
@аргенцінскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аргенцінцаў, Аргенціны. Аргенцінскія стэпы.
@аргенцінцы, -аў; адз.аргенцінец, -нца, м.;аргенцінка, -і, ДМ -нцы; мн. аргенцінкі, -нак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Аргенціны.
@арго, нескл., н. Умоўныя выразы, словы, якія ўжываюцца ў якой-н. адасобленай або прафесійнай групе, гуртку і пад.; жаргон. Жабрацкае арго. [Фр. argot.]
@аргон, -у, м. Хімічны элемент, газ без колеру і паху, які ўваходзіць у склад паветра (выкарыстоўваецца для напаўнення электрычных лямпаў, у рэкламных асвятляльных прыладах і інш.).
[Ад грэч. argos — нядзейны.]
@аргонавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аргону. Аргонавыя трубкі.
@аргтэхніка, -і, ж. Арганізацыйная тэхніка (комплекс тэхнічных сродкаў для механізацыі і аўтаматызацыі кіраўнічых і інжынерна-тэхнічных работ).
@аргумент, -а, М -нце. м. 1. Лагічны довад, які служыць асновай для доказу чаго-н. Важкі аргумент. Недарэчны, неабходны, пераканаўчы, трапны аргумент. Шукаць аргументы. 2.Спец. Незалежная пераменная велічыня.
[Лац. argumentum.]
@аргументаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аргументаваць.
@аргументаваны, -ая, -ае. Які атрымаў дастатковую аргументацыю. Аргументаваная думка.
@аргументавацца, -туецца; незак. Зал. да аргументаваць.
@аргументаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., што. Прывесці (прыводзіць) доказы, аргументы (у 1 знач.). Ходас ніколі не ўмеў так ясна аргументаваць свае думкі, як гэта рабіў Косця. Шамякін.
@аргументацыя, -і, ж. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. аргументаваць.
2. Сукупнасць аргументаў. Дастатковая аргументацыя. Лагічная аргументацыя.
@аргус, -а. м. 1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — стовокі вартаўнік, якога багіня Гера паставіла вартаваць Іо, дачку аргонскага цара.
2.перан. Кніжн. уст. Пільны ахоўнік, вартавы.
// Сімвал пільнасці.
3. Лясная птушка сямейства фазанавых.
@арда, -ы, ДМ -дзе; мн.орды, -аў; ж. 1. Назва дзяржаўных утварэнняў, якія вылучыліся пасля драблення мангольскай дзяржавы Чынгісхан, а таксама стаўка, месцазнаходжанне яе правіцеляў. Залатая арда. Крымская арда. Астраханская арда. // Назва саюзаў вандроўных плямёнаў.
2. Мангола-татарскае войска, якое ўварвалася ў межы старажытнай Русі.
// Пра полчышчы азвярэлых варожых войск. Фашысцкія орды. □ Паўстань, народ, злучы ўсе сілы Супроць тэўтонскае арды, Супроць пачвары тупарылай, Што нішчыць сёлы, гарады! Колас.
3.перан. Шумны і неарганізаваны натоўп, зборышча. Наляцелі скурадзёры — Паны чорнаю ардой. Танк.
[Ад цюрк. ordu — палатка хана.]
@ардалія, -і; Р мн. -яў; ж. Спосаб, якім вызначалі ў сярэднія вякі вінаватасць ці невінаватасць абвінавачанага праз катаванне агнём, вадой і пад.
[Лац. ordalia.]
@ардынарац, -рца, м. 1.Уст. Афіцэр для даручэнняў пры камандуючым.
2. Ваеннаслужачы пры камандзіру або пры штабе для сувязі, выканання асобных даручэнняў і асабістых паслуг.
[Ням. Ordonnanz, фр. ordonnance — веставы.]
@ардынарнасць, -і, ж. Уласцівасць ардынарнага.
@ардынарны, -ая, -ае.
1. Які нічым не вызначаецца, звычайны, нават пасрэдны.
2.Уст. У абазначэнні вучоных пасад — штатны, патрэбны паводле штату, які займае кафедру (кіруе кафедрай); проціл. экстраардынарны (звышштатны). Ардынарны прафесар. Ардынарны акадэмік. [Лац. ordinarius.]
@ардыната, -ы, ДМ -наце; Р мн. -аў; ж. У геаметрыі — назва аднаго з двух (трох) лікаў, якая вызначае становішча пункта на плоскасці адносна прамавугольнай сістэмы каардынатаў.
[Ад лац. ordinatus — упарадкаваны.]
@ардынатар, -а, м. Доктар бальніцы, клінікі і пад., які лечыць пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення. Ардынатар пры стацыянары. [Ад лац, ordinator — распарадчык.]
@ардынатарская, -ай, ж. Доктарскі пакой у бальніцы або клініцы.
@ардынатура, -ы, ж. 1. Род практычнай медыцынскай аспірантуры. Клінічная ардынатура. 2. Пасада ардынатара.
3.Уст. Пасада ардынарнага прафесара.
@ардынскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арды.
@ардэн, -а, м. Парода ламавых коней. У стайні, апанаваны вясельным настроем, выхваляўся сваёю годнасцю гнеды ардэн. Крапіва.
@ардэнаносец, -носца, м. Чалавек аба арганізацыя, якія ўзнагароджаны ордэнам. Партызан-ардэнаносец. Завод-ардэнаносец.
@ардэнаноска, -і, ДМ -цы; Р мн. -сак; ж. Разм. Жанчына, узнагароджаная ордэнам.
@ардэнаносны, -ая, -ае. Узнагароджаны ордэнам. Ардэнаносны калгас. Беларусь ардэнаносная.
@ардэнскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ардэна. Ардэнская парода коней.
@ар'ергард, -а, М -дзе, м. Частка войска або флоту, якая знаходзіцца ззаду галоўных сіл для аховы паходнага руху з фронту ў тыл. Франтавікі спакойна рыхтаваліся ў дарогу. Пастроіліся ў баявую калону, прыкрылі яе моцным ар'ергардам. Лынькоў. Атрад .. [Лубяна] знаходзіўся ў ар'ергардзе, ён павінен быў абараняць раненых і хворых. Шамякін.
[Фр. arriére-garde — тылавая ахова.]
@ар'ергардны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ар'ергарда. Ар'ергардны бой. Ар'ергардныя часці.
@аржаны, -ая, -ое. Тое, што і жытні.
@арка, -і, ДМарцы; Р мн.арак; ж. 1. Дугападобнае перакрыцце праёма ў сцяне (акна, дзвярэй) або пралёту паміж дзвюма апорамі-слупамі, устоямі моста і інш. Ля ўзбярэжжа.. [Нэля] міжвольна павярнулася ў бок чыгункі і ўбачыла сталёвыя аркі моста, што навіслі над ракою. Лупсякоў.
2. Дэкаратыўнае збудаванне ў выглядзе варот, з праездамі, завершанымі скляпеннем. Трыумфальная арка. [Іт. arco ад лац. arcus — дуга.]
@аркавы, -ая, -ае. Тое, што і арачны. Аркавы пралёт.
@аркада, -ы, ДМ -дзе, ж. Шэраг арак аднолькавай велічыні і формы, якія апіраюцца на слупы або калоны.
[Фр. arcade.]
@аркан, -а, м. Доўгая вяроўка з рухомай пятлёй на канцы, якой ловяць жывёлу; ласо.
◊ І па аркане не зацягнешгл. зацягнуць.
[Цюрк.]
@арканіць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго- што. Лавіць арканам.
@аркестр, -а, м. 1. Сукупнасць музычных інструментаў, што ўдзельнічаюць у выкананні музычнага твора; калектыў музыкантаў, якія сумесна выконваюць музычны твор. Сімфанічны аркестр. Духавы аркестр. Зводны аркестр. Аркестр цымбалістаў. □ Барабан, дзве скрыпкі і цымбалы, Невялікі аркестр, а выгляд сталы. Лужанін.
2. Месца перад сцэнай у тэатры, дзе знаходзяцца музыканты.
[Ад грэч. orchēstra — пляцоўка перад сцэнай у старажытнагрэчаскім тэатры.]
@аркестраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аркестраваць.
@аркестравацца, -руецца; незак. Зал. да аркестраваць.
@аркестраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. 1. Выкласці (выкладаць) аркестравы музычны твор у выглядзе партытуры.
2. Перакласці (перакладаць) для аркестра які-н. музычны твор. Аркестраваць фартэпіянную п'есу.
@аркестравы, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да аркестра (у 1 знач.). Аркестравае суправаджэнне. Аркестравы ансамбль. 2. Прызначаны для выканання аркестрам, напісаны для аркестра. Аркестравы твор.
@аркестрант, -а, М -нце, м. Музыкант, які іграе ў аркестры.
@аркестрантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да аркестрант.
@аркестранцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аркестранта. Аркестранцкая група.
@аркестроўка, -і, ДМ -роўцы; Р мн. -ровак; ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аркестраваць; інструментоўка.
@арктыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (з вялікай літары). Паўночная палярная вобласць зямнога шара.
[Ад грэч. arktikos — паўночны.]
@арктычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Арктыкі. Арктычныя моры. Арктычныя льды.
@аркуш, -а, м. Стандартны кавалак паперы, кардону, фанеры і пад. Аркуш ватмана, кардону. □ Пракоп раздаў аркушы паперы ў косую лінейку, агрызак хімічнага алоўка. Грахоўскі. Ля сцяны стаяў вялікі аркуш фанеры. Лупсякоў. [Собіч] браў то адны карткі, то другія, запісваў на аркушах паперы лічбы, паціскаў плячыма, дзівіўся. Скрыган. Аўгіння пацела над літарамі. Аркуш паперы здаваўся ёй велізарным жытнім полем, якога яна не здолее зжаць. Бядуля.
○ Аўтарскі аркуш — адзінка вымярэння аб'ёму літаратурнага твора, роўная 40 000 друкарскіх знакаў. Друкаваны аркуш — шаснаццаць старонак друкаванага тэксту як адзінка вымярэння аб'ёму кнігі.
[Польск, arkusz з лац. arcus — дуга.]
@аркушны, -ая, -ае. Які мае выгляд аркуша (пра паперу).
@арлан, -а, м. Буйная драпежная птушка, якая жыве каля водных прастораў і корміцца пераважна рыбай; марскі арол.
@арлекін, -а, м. Традыцыйны персанаж італьянскай “камедыі масак”, слуга-блазан у касцюме з рознакаляровых шматкоў і ў чорнай паўмасцы, надораны дасціпнасцю і ўменнем спрытна выходзіць са складанага становішча.
[Іт. arlecchino.]
@арлекінада, -ы, ДМ -дзе, ж. Тэатральная п'еса, у якой галоўную ролю выконвае арлекін.
@арлекінскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арлекіна. Арлекінскі касцюм.
@арлец, арляцу, м. Распаўсюджаная размоўная назва раданіту.
@арліны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да арла. Арліная дзюба. Арліны ўзмах крылаў. Арліны клёкат. 2.перан. Горды, смелы, праніклівы (пра погляд, вочы). Сыны зямлі арліным зрокам У цьме спрадвечнае смугі Знайшлі другія берагі, Каб волю даць людскім патокам. Колас.
◊ Арлінае племягл. племя. Арліны носгл. нос.
@арліца, -ы, ж. Самка арла.
@арляк, -у, м. Адзін з відаў папараці.
@арлянёгл. арляня.
@арлянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Гульня, якая складаецца з адгадкі: ляжа падкінутая манета гербавым малюнкам (арлом) ці процілеглым бокам (рэшкай).
@арляня і арлянё, -няці; мн. -няты, -нят; н. Птушаня арла.
@армада, -ы, ДМ -дзе, ж. Вялікае злучэнне караблёў, самалётаў або танкаў, якія дзейнічаюць узгоднена. Армада бамбардзіроўшчыкаў. □ Крышылі ўзбярэжжа лінкоры снарадамі, Армады крылатыя засцілі свет. Панчанка.
[Ісп. armada — флот.]
@арматура, -ы, ж. 1. Сукупнасць прылад і прыстасаванняў для якога-н. апарата, машыны, канструкцыі. Арматура паравога катла. // Камплект прадметаў для абсталявання электрычнага асвятлення. Асвятляльная арматура. 2. Сталёвы каркас жалезабетонных збудаванняў, а таксама сукупнасць металічных частак, якія ўводзяцца ў які-н. матэрыял, у якое-н. збудаванне, каб павялічыць іх трываласць.
[Ад лац. armatura — узбраенне.]
@арматурны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арматуры. Арматурная сетка. Арматурны каркас. Арматурныя работы.
@арматуршчык, -а. м. Рабочы, які вырабляе, устанаўлівае або абслугоўвае арматуру.
@арматуршчыца, -ы, ж. Жан. да арматуршчык.
@армеец, армейца, м. Той, хто служыць у арміі; вайсковец. Вайна адгрымела. Салют Уславіў шляхі перамогі. І выпаў армейцу маршрут На новыя выйсці дарогі. Глебка.
@армейскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арміі (у 1—4 знач.), армейца; вайсковы. Армейская служба. Армейскі корпус. Армейская форма.
@армія, -і; Р мн. -ій; ж. 1. Сукупнасць узброеных (сухапутных, марскіх, паветраных) сіл дзяржавы. Савецкая Армія. Служыць у арміі. Прызывацца ў армію. 2. Сухапутныя ўзброеныя сілы (у адрозненне ад ваенна-марскіх і ваенна-паветраных сіл).
3. Злучэнне з некалькіх корпусаў або дывізій аднаго або некалькіх родаў войск, якія прызначаны для вядзення ваенных аперацый. Танкавая армія. Армія Заходняга фронту. Рэзервовая армія. 4. У дакастрычніцкай Расіі — асноўная маса сухапутных войск, якая не мела службовых прывілей, у адрозненне ад гвардыі.
5.перан.; каго-чаго. Вялікая колькасць людзей, аб'яднаных якой-н. агульнай справай, прыкметай. Працоўная армія. Армія барацьбітоў за мір. Армія сельскіх настаўнікаў. □ Арміі грабароў і машын пайшлі ў наступленне на балоты. Лынькоў.
// Вялікая колькасць каго-н. Але гэта было нішто перад усёй колькасцю пінгвінавай арміі. Маўр.
○ Дзеючая армія — часці арміі, якія ў час вайны знаходзяцца на фронце. Кадравая армія — тое, што і кадравае войска (гл. войска). Чырвоная Армія — назва Савецкай Арміі з 1918 да 1946 года.
[Фр. armée ад лац. armo — узбройваю.]
@армяк, -а, м. Старадаўняя сялянская верхняя адзежына з тоўстага саматканага сукна ў выглядзе світкі. За коньмі па лугах, па лесе У старэнькім сноўдаў [Саўка] армяку. Гаўрусёў.
@армяне, -мян; адз.армянін, -а, м;армянка, -і, ДМ -нцы; мн. армянкі, -нак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Армянскай ССР.
@армянінгл. армяне.
@армянкагл. армяне.
@армянскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Арменіі, армян. Армянскі тэатр.
@армячны, -ая, -ае. Які мае адносіны да армяка. Армячнае сукно.
@арнамент, -у, М -нце, м. 1. Узор (жывапісны, скульптурны і інш.), у аснове якога ляжаць геаметрычныя, раслінныя і жывёльныя матывы, што паўтараюцца ў строга вытрыманым стылі. Беларускі арнамент. Раслінны, геаметрычны, скульптурны арнамент. □ Усё прымерваўся [Іван Масладуда], прыкідваў, ці падыдзе да.. [шафы] той ці іншы арнамент, які-небудзь незвычайны ўзор. Лынькоў.
2. Тое, што і арнаментыка.
[Ад лац. ornamentum — упрыгожанне.]
@арнаментаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. арнаментаваць.
@арнаментаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад арнаментаваць.
@арнаментавацца, -туецца; незак. Зал. да арнаментаваць.
@арнаментаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., што. Упрыгожыць (упрыгожваць) арнаментам.
@арнаменталістыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Сукупнасць арнаментальных сродкаў у якім-н. мастацкім стылі. Пошукі новай формы, адэкватнай новаму, рэвалюцыйнаму зместу, прыводзяць ужо ў 20-я гады асобных пісьменнікаў да.. арнаменталістыкі ў прозе. Пшыркоў.
@арнаментальнасць, -і, ж. Уласцівасць арнаментальнага (у 2 знач.). Арнаментальнасць мовы. □ Тут тая ж схільнасць да арнаментальнасці, да своеасаблівага рытму сказа, да паэтызацыі мовы прозы. Арабей.
@арнаментальны, -ая, -ае.
1. Які з'яўляецца арнаментам; складаецца з арнаменту (у 1 знач.). Арнаментальны роспіс. 2. Пышны, вычварны; багаты на ўпрыгожанні. Арнаментальны стыль. Арнаментальная проза. □ Але існуюць нейкія грані, нейкі рубеж, пераступіўшы якія лёгка збіцца на залішне арнаментальную квяцістасць, на чыста вонкавую дэкарацыйнасць. Бярозкін.
@арнаментацыя, -і, ж. 1. Упрыгожанне арнаментам. Асабліва цікавай выдалася мастацтвазнаўцу арнаментацыя знадворных бакоў царквы ў дольных частках муроў. Ліс.
2. Характар арнаменту, сукупнасць элементаў арнаменту ў якім-н. стылі, творы мастацтва.
@арнаментны, -ая, -ае. Які звязаны з арнаментам (у 1 знач.). Арнаментнае пано. Арнаментныя малюнкі.
@арнаментоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. арнаментаваць.
@арнаментыка, -і, ДМ -тыцы. ж. 1. Тое, што і арнаментацыя (у 2 знач.). Адной з асаблівасцей беларускай арнаментыкі ў разьбе з'яўляецца прастата і выразнасць ліній, што выклікана перавагай геаметрычных узораў разьбы. “Беларусь”.
2. Сукупнасць гукаў, якія аздабляюць асноўную меладычную лінію.
@арнаментыст, -а, М -сце, м. Спецыяліст па рысаванню, кладцы, лепцы арнаментаў.
@арнаутка, -і, ДМ -тцы, ж. Гатунак яравой цвёрдай пшаніцы са шклопадобным белым зернем.
@арніталагічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арніталогіі.
@арніталогія, -і, ж. Раздзел заалогіі, які вывучае птушак.
[Ад грэч. ornis — птушка і logos — вучэнне.]
@арнітолаг, -а, м. Спецыяліст па арніталогіі.
@арол, арла, м. 1. Буйная драпежная з загнутай дзюбай птушка, якая жыве пераважна ў гарыстых або стэпавых мясцовасцях. Стэпавя арол. Арол-беркут. Белы арол. □ За вагонам вагон Мчыцца змеем ліхім.. Так ні конь, ні алень, Ні арол не ляціць. Колас. Арлу з савою не па дарозе. Прымаўка. Над пешым арлом і сарока з калом. Прымаўка.
2.перан. Пра чалавека мужнай прыгажосці, адважнага, удалага, смелага. [Дзед:] — Зірні толькі, што за арол! Колас. — Ты вунь глянь на арлоў сваіх, — паказвае.. [Краўцоў] Ігнату на хлапцоў. Кавалёў.
○ Двухгаловы арол — малюнак (фігура) арла з дзвюма галовамі на дзяржаўным гербе царскай Расіі.
◊ Глядзець арломгл. глядзець. Ляцець арломгл. ляцець. Хадзіць арломгл. хадзіць.
@арпеджыо,
1.прысл. Спец. Спосаб выканання акордаў, пры якім тоны, што іх складаюць, бяруцца не адначасова, а па чарзе, звычайна ад ніжняга да верхняга.
2.у адз. нескл.; мн.арпеджыі, -яў, н. Сам акорд, які выкопваецца гэтым спосабам.
[Іт. arpeggio.]
@арсенал, -а, м. 1. Склад зброі і ваеннай амуніцыі. Арсенал Петрапаўлаўскай крэпасці. // перан.; чаго. Запас, вялікая колькасць чаго-н. Арсенал выхаваўчых сродкаў. □ Мы павінны дамагацца, каб кожная новая кніга, што выходзіць у свет, ішла ў арсенал бальшавіцкай зброі. Чорны. На яе [прыказкі] ўзбраенні — увесь арсенал сатырычных сродкаў — ад іранічнай усмешкі да знішчальнага сарказму. Шкраба.
2.Уст. Прадпрыемства, якое вырабляе і рамантуе зброю і ваенную амуніцыю.
[Фр. arsenal.]
@арсеналец, -льца, м. Той, хто працуе ў арсенале.
@арсенальны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арсенала. Арсенальны двор. Арсенальны вартаўнік. Арсенальны майстар.
@арт... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову артылерыйскі, напрыклад: артабстрэл, артдывізіён, артпадрыхтоўка, артагонь, артбатарэя, артполк, арткурсы.
@артадаксальнасць, -і, ж. Кніжн. Уласцівасць артадаксальнага. Артадаксальнасць поглядаў.
@артадаксальны, -ая, -ае. Кніжн. Які няўхільна трымаецца якога-н. вучэння, светапогляду; паслядоўны.
[Ад грэч. orthodoksos — прававерны.]
@артадокс, -а, м. Кніжн. Чалавек артадаксальных поглядаў.
@артадоксія, -і, ж. Кніжн. Артадаксальная прыхільнасць да якога-н. вучэння, цвёрдая паслядоўнасць у поглядах.
@артапед, -а, М -дзе, м. Урач — спецыяліст па артапедыі.
@артапедычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да артапедыі. Артапедычнае лячэнне. // Прызначаны для лячэння якіх-н. дэфармацый цела, для іх кампенсацыі. Артапедычная гімнастыка. Артапедычны абутак.
@артапедыя, -і, ж. Раздзел медыцыны, які ўключае вывучэнне, лячэнне і прафілактыку стойкіх скрыўленняў, дэфармацый пазваночніка і канечнасцей.
[Ад грэч. orthos — прамы, правільны і paideia — выхаванне.]
@артрыт, -а, М -рыце, м. Запаленне суставаў інфекцыйнага паходжання. Рэўматычны артрыт. [Ад грэч. arthron — сустаў.]
@артыкль, -я, м. Часціца, якая дадаецца ў некаторых мовах да назоўніка для адрознення яго роду, пэўнасці і няпэўнасці.
[Ад лац. articulus — член, частка, раздзел.]
@артыкул, -а, м. 1. Навуковы або публіцыстычны твор невялікага памеру ў зборніку, часопісе або газеце. Газетны, публіцыстычны артыкул. 2. Асобны раздзел, параграф у розных юрыдычных дакументах. Артыкул крымінальнага кодэкса. Артыкулы дысцыплінарнага статута. 3. Раздзел фінансавага плана, каштарыс, які вызначае крыніцу даходаў або мэту расходаў. Расходны артыкул. 4. Разрад, від чаго-н. Важны артыкул экспарту. 5. Тып вырабу, умоўнае абазначэнне тавараў. Артыкул тканіны. [Ад лац. articulus — частка, раздзел.]
○ Перадавы артыкул — рэдакцыйны артыкул, змешчаны на першым месцы ў газеце, часопісе, у якім асвятляюцца найважнейшыя надзённыя пытанні.
@артыкулявацца, -люецца; незак. Зал. да артыкуляваць.
@артыкуляваць, -лю., -люеш, -люе; незак. Утвараць артыкуляцыю.
@артыкуляцыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да артыкуляцыі.
@артыкуляцыя, -і, ж. 1. Работа органаў мовы, якая неабходна для вымаўлення пэўнага гука, а таксама становішча органаў мовы пры вымаўленні таго або іншага гука. Артыкуляцыя губ. Артыкуляцыя гука. 2. Спосаб выканання паслядоўнага рада гукаў пры спевах і ігры на музычных інструментах.
[Ад лац. articulatio.]
@артылерыйскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да артылерыі. Артылерыйскія снарады. Артылерыйскі агонь. Артылерыйскія заводы. Артылерыйскі салют. Артылерыйскі палігон. ○ Артылерыйская падрыхтоўкагл. падрыхтоўка.
@артылерыст, -а, М -сце, м. Вайсковец, які служыць у артылерыі.
@артылерыя, -і, ж. 1.зб. Від узбраення, якое складаецца з гармат розных канструкцый і калібраў. Самаходная, процітанкавая, зенітная артылерыя. Цяжкая, дальнабойная, рэактыўная артылерыя. 2. Род войск з такім узбраеннем. Служыць у артылерыі. 3. Навука пра будову і дзеянне гармат, а таксама пра іх выкарыстанне ў баі.
[Фр. artillerie.]
@артыст, -а, М -сце, м. 1. Той, хто займаецца публічным выкананнем твораў мастацтва (акцёр, спявак, музыкант і г. д.). Оперны артыст. Артыст эстрады. Цыркавы артыст. Народны артыст рэспублікі. 2.перан. Разм. Той, хто валодае вялікім майстэрствам у якой-н. галіне, таленавіта робіць што-н. Артыст сваёй справы. [Фр. artiste.]
@артыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да артыст.
@артыстызм, -у, м. Высокае майстэрства, віртуознасць. Да гэтага часу я дзівіўся працавітасці, вялікай велічы таго, што зроблена, мужным формам, яснаму зроку мастака, артыстызму, з якім выканана кожная драбніца, і не ведаў, што гэтага мала. Скрыган.
@артыстычнасць, -і, ж. Уласцівасць артыстычнага; высокае майстэрства, віртуознасць. Артыстычнасць выканання.
@артыстычны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да артыста. Артыстычныя здольнасці. // Уласцівы артысту. Артыстычная натура. 2. Які вызначаецца артыстызмам; майстэрскі, віртуозны.
@артышок, -а, м. Травяністая расліна сямейства складанакветных з трубчастымі, мясістымі фіялетавымі кветкамі.
// Мясістая кветкавая галоўка гэтай расліны, якая ўжываецца ў ежу.
[Ням. Artischoke.]
@артэзіянскі, -ая, -ае. Які знаходзіцца ў глыбокіх ваданосных слаях пад натуральным ціскам; глыбінны. Артэзіянскія воды. // перан. Вельмі глыбокі, глыбінны. Высокая культура творчасці.. заключаецца ў.. выдатным уменні пранікаць у артэзіянскія глыбіні чалавечых сэрцаў. Адамовіч.
○ Артэзіянскі калодзежгл. калодзеж.
[Ад назвы фр. правінцыі Артуа (лац. Artesium).]
@артэрыя, -і; Р мн. -яў; ж. 1. Крывяносны сасуд, які нясе кроў ад сэрца да розных органаў цела. Лёгачная артэрыя. Сонная артэрыя. 2.перан. Шлях зносін (асабліва водны). Транспартная артэрыя. □ Самая буйная рачная артэрыя Поўначы БССР — Заходняя Дзвіна. Прырода Беларусі.
[Грэч. artēria.]
@артэрыяльны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да артэрыі (у 1 знач.). Артэрыяльная кроў. Артэрыяльны крывяны ціск.
@артэрыясклероз, -у, м. Хранічнае захворванне артэрый, якое выяўляецца ў патаўшчэнні і пашчыльненні іх сценак.
@аруд, -а, М -дзе, м. Абл. Адгароджанае месца ў клеці, куды ссыпаюць збожжа, муку і пад.; засек. [Сцяпан:] Яшчэ я на тое ёсць, і ў сваёй хаце гаспадар, а не госць! Жыта повен аруд і сала не адзін пуд. Купала. Потам крывавым абліты здабытак ехаў у панскія свірны, аруды. Дубоўка. Руні ў аруды не кладуць. Прымаўка.
@арудаваць, -дую, -дуеш, -дуе; незак. Разм. 1.чым. Дзейнічаць пры дапамозе якой-н. прылады. Арудаваць сякерай, пяром, пікай. □ [Іван] закручвае на пальцы вузел і пачынае арудаваць іголкай. Лынькоў.
2. Распараджацца, кіраваць чым-н.; гаспадарыць дзе-н. [Зіна:] — [Муж] на “анамаліі” арудуе, а.. [Фрося] — дырэктар навукова-даследчай станцыі. Васілевіч.
// Праяўляць дзейнасць (звычайна адмоўную); дзейнічаць. [Віхура:] На будаўніцтве не ўсё ў парадку. Відаць, чыясьці рука лоўка арудуе. Гурскі. Уперадзе.. [Галаўнёў] заўважыў Карпенку, які з купкай байцоў арудаваў сярод фашыстаў. Дудо.
@арфа/11, -ы; Р мн. -аў; ж. Шчыпковы музычны інструмент у выглядзе вялікай трохвугольнай рамы з нацягнутымі на ёй струнамі.
○ Эолава арфа — скрынка з тонкіх дошчачак з нацягнутымі на ёй струнамі, якія гучаць пад дзеяннем ветру (ад імя міфічнага грэчаскага ўладара вятроў Эола).
[Ням. Harfe.]
@арфа/22, -ы; Р мн. -аў; ж. Сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня пасля малацьбы ад мякіны і смецця. Стаяць пад крытым дахам Арфы, сеялкі, плугі. Калачынскі.
@арфавальшчык, -а, м. Той, хто працуе на арфе2.
@арфавальшчыца, -ы, ж. Жан. да арфавальшчык.
@арфаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. арфаваць.
@арфаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад арфаваць.
2.у знач. прым. Ачышчаны арфаваннем. Арфаваны ячмень.
@арфавацца, -фуецца; незак. Зал. да арфаваць.
@арфаваць, -фую, -фуеш, -фуе; незак., што і без дап. Ачышчаць арфай зерне ад мякіны і смецця. З няяснымі надзеямі.. [Скуратовіч] пайшоў у гумно арфаваць на насенне жыта. Чорны. Як ішла лён абіваць, Пад нагамі цёрся жвір; Нібы семя арфаваць, — За мной следам брыгадзір, Купала.
@арфаграфічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арфаграфіі. Адзіны арфаграфічны рэжым. Арфаграфічны слоўнік. Арфаграфічныя памылкі.
@арфаграфія, -і, ж. Сістэма правіл напісання слоў пэўнай мовы; правапіс.
// Ступень засваення правіл правапісу.
[Ад грэч. orthos — правільны і grapho — пішу.]
@арфаэпічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арфаэпіі. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.
@арфаэпія, -і, ж. Сістэма правіл, якія вызначаюць правільнае літаратурнае вымаўленне. Пытанні арфаэпіі. Беларуская літаратурная арфаэпія. // Ступень засваення правіл вымаўлення.
[Ад грэч. orthos — правільны і epos — мова.]
@арфіст, -а, М -сце, м. Музыкант, які іграе на арфе.
@арфістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да арфіст.
@архаізаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад архаізаваць.
@архаізавацца, -зуецца; незак. Зал. да архаізаваць.
@архаізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. Пераняць (пераймаць) прыёмы старых пісьменнікаў, майстроў мастацтва, засвоіць (засвойваць) іх манеру, асаблівасці іх творчасці.
// Зрабіць (рабіць) што-н. падобным на старое.
@архаізацыя, -ыі, ж.Дзеянне паводле знач. дзеясл. архаізаваць.
@архаізм, -а, м. Застарэлая з'ява, перажытак мінулага. І сам.. [дзяк], прапахлы царкоўнымі канонамі, выпетранымі і бяздушнымі, лампадным алеем і воскам царкоўных свечак, здаецца нейкім прыкрым архаізмам, варожым да ўсяго, што свежа і молада. Колас.
// Слова, моўны выраз, граматычная форма, што выйшла з агульнага ўжывання.
[Грэч. archaismos.]
@архаіка, -і, ДМ -іцы, ж. Старажытнасць, старадаўнасць, а таксама адметныя рысы старадаўнасці, старажытнасці.
@архаіст, -а, М -сце, м. Той, хто прытрымліваецца старадаўніх форм у літаратурнай або мастацкай творчасці.
@архаістычны, -ая, -ае. Які пераймае старадаўнія формы (пра творы літаратуры, мастацтва).
@архаічнасць, -і, ж. Уласцівасць архаічнага.
@архаічны, -ая, -ае. Старажытны, старадаўні.
// Устарэлы, такі, што цяпер не ўжываецца. Архаічнае слова. Архаічны выраз. [Грэч. archaios — старажытны.]
@архангел, -а, м. У хрысціянскай рэлігіі — анёл вышэйшага рангу. Можна, скажам, давесці, што Пятрусь Маргун падобен з твару да архангела Міхаіла, што я — не я і хата не мая. Колас.
[Ад грэч. archē — пачатак, улада і aggelos — анёл.]
@архангельскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да архангела.
@архар, -а, м. Дзікі горны баран, які водзіцца ў гарах Цэнтральнай Азіі.
@архаравец, -раўца, м. Разм. лаянк. Буян, свавольнік; абадранец, валацуга.
[Ад уласнага імя маскоўскага обер-паліцмайстра і губернатара ў канцы 18 ст. Архарава.]
@археаграфічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да археаграфіі. Археаграфічная камісія.
@археаграфія, -і, ж. Гістарычная навука, якая займаецца збіраннем, апісаннем і распрацоўкай метадаў публікацыі пісьмовых помнікаў мінулага і падрыхтоўкай іх да выдання.
[Ад грэч. archaios — старажытны і grapho — пішу.]
@археалагічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да археалогіі. Археалагічныя раскопкі. Археалагічная экспедыцыя.
@археалогія, -і, ж. Гістарычная навука, якая вывучае быт і культуру старажытных народаў па матэрыяльных помніках, што дайшлі да нас.
[Грэч. archaiologia — апавяданне пра даўніну.]
@архейскі, -ая, -ае. У выразе: архейская эрагл. эра.
[Ад грэч. archaios — старажытны.]
@археограф, -а, м. Вучоны, спецыяліст па археаграфіі.
@археолаг, -а, м. Вучоны, спецыяліст па археалогіі
@архетып, -а, м. 1. Самы старажытны рукапіс твора, які служыць першакрыніцай для наступных копій.
// Першы адбітак друкаванага выдання.
2.Спец. Старажытнейшая, першапачатковая форма слова.
[Грэч. archétypon — першавобраз, арыгінал, першаўзор.]
@архі... 1. Прыстаўка са значэннем вышэйшай і найвышэйшай ступені прыкметы, якая названа ў другой частцы слова, напрыклад: архіасцярожны, архінебяспечны, архіхутка, архіправільна, архіапартуністычны, архімодны.
2. Першая частка складаных слоў, якая абазначае старшынствы праваслаўных і каталіцкіх царкоўных званняў: архіепіскап, архімандрыт, архірэй.
[Грэч. archi.]
@архібіскуп, -а, м. Тое, што і архіепіскап.
@архібіскупскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да архібіскупа.
@архівазнаўства, -а, н. Навуковая дысцыпліна, якая вывучае і распрацоўвае тэорыю, методыку, гісторыю і арганізацыю архіўнай справы.
@архіварыус, -а, м. Супрацоўнік архіва, хавальнік фондаў.
@архівіст, -а, М -сце, м. Спецыяліст па архіўнай справе.
@архідныя, -ых. Сямейства аднадольных шматгадовых травяністых раслін, да якіх адносяцца архідэі, ятрышнік і пад.
@архідэйны, -ая, -ае. Які мае адносіны да архідэі.
@архідэя, -і, ж. Шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства архідных з духмянымі кветкамі дзівоснай формы і разнастайнай афарбоўкі.
// Кветка гэтай расліны.
[Ад грэч. orchidion — ядро, ядзерца.]
@архіепіскап, -а, м. Духоўнае званне, сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул; старшы епіскап; архібіскуп.
[Грэч. archiepiskopos.]
@архіепіскапскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да архіепіскапа.
@архімандрыт, -а, М -рыце, м. Вышэйшае духоўнае званне для манахаў, тытул ігумена, а таксама асоба, якая носіць гэта званне.
[Грэч. archi — галоўны і mandra — манастыр.]
@архімандрыцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да архімандрыта.
@архіпастыр, -а, м. Старадаўняе пачцівае званне вышэйшых чыноў духавенства: епіскапа, мітрапаліта, патрыярха; старшы пастыр.
@архіпастырскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да архіпастыра.
@архіпелаг, -а, м. Група марскіх астравоў, якія блізка ляжаць адзін каля аднаго.
[Грэч. archipelagos.]
@архірэй, -я, м. Агульная, неафіцыйная назва для епіскапа, архіепіскапа, мітрапаліта.
[Ад грэч. archieréus.]
@архірэйскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да архірэя. Архірэйская служба.
@архітраў, -трава, м. Спец. Галоўная бэлька, ніжняя частка антаблемента.
[Фр. architrave.]
@архітэктанічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да архітэктонікі.
// Які адпавядае архітэктоніцы.
@архітэктар, -а, м. Спецыяліст у галіне архітэктуры; дойлід.
@архітэктарскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да архітэктара.
@архітэктоніка, -і, ДМ -ніцы, ж. 1. У архітэктуры. выяўленчым мастацтве, літаратуры, музыцы і кіно — будова мастацкага твора, арганічная ўзаемасувязь яго галоўных і другарадных элементаў; кампазіцыя.
2. Агульная карціна геалагічнай будовы, асаблівасцей залягання або знаходжання горных парод той або іншай мясцовасці.
[Ад грэч. architektonik — будаўнічае майстэрства.]
@архітэктура, -ы, ж. Майстэрства праектавання, будавання і мастацкага афармлення пабудоў; дойлідства. Архітэктура старажытных грэкаў. // Навука пра ўзвядзенне будынкаў. Курс архітэктуры. // Характар, стыль пабудовы. Гатычная архітэктура. Беларуская народная архітэктура. ○ Арганічная архітэктура — адзін з кірункаў архітэктуры, які ўзнік у 30-я гг. 20 ст. ў ЗША і атрымаў пашырэнне ў Італіі, Бразіліі і іншых краінах.
[Лац. architectura.]
@архітэктурны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да архітэктуры. Архітэктурны інстытут, ансамбль. Архітэктурныя помнікі. Архітэктурная дэталь.
@архіў, -хіва, м. 1. Установа, якая зберагае, сістэматызуе і апісвае пісьмовыя і графічныя помнікі мінулага з мэтай навуковага і практычнага іх выкарыстання.
// Аддзел установы, дзе захоўваюцца старыя дакументы, скончаныя справы і пад.
2. Збор пісьмаў, рукапісаў, фатаграфій і пад., якія маюць адносіны да дзейнасці якой-н. установы, асобы. Партызанскі архіў. Рукапісны архіў Янкі Купалы. ◊ Здаць (спісаць) у архіўкаго-што гл. здаць.
[Лац. archivum.]
@архіўны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да архіва. Архіўныя матэрыялы, дакументы. Архіўны даведнік. Архіўны фонд.
@арцель, -і; Р мн. -ей; ж. Аб'яднанне асоб той або іншай прафесіі (рамяства) для супольнай працы з удзелам у даходах паводле дамоўленасці і агульнай адказнасцю; таварыства. Рыбалавецкая арцель. □ Арцель — гэта шырока распаўсюджаная ў Расіі форма таварыства, прасцейшая форма свабоднай кааперацыі, падобная да той, якая існуе ў паляўнічых плямён у часе палявання. Энгельс. Арганізацыя арцелі па асушцы Рэгелеўшчыны ўзняла вялікі шум. Чарнышэвіч.
○ Сельскагаспадарчая арцель — форма калектыўнай гаспадаркі сацыялістычнага тыпу, добраахвотнае аб'яднанне сялян на аснове абагульнення асноўных сродкаў вытворчасці для вядзення калектыўнай працай буйной калектыўнай сельскагаспадарчай вытворчасці; калгас.
@арцельны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арцелі. Арцельная гаспадарка.
@арцельшчык, -а, м. Уст. Член, удзельнік арцелі.
@арцельшчыца, -ы, ж. Уст. Жан. да арцельшчык.
@аршын, -а, м. 1. Мера даўжыні, роўная 71,12 см, якой карысталіся на Беларусі, у Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы.
2. Лінейка такой даўжыні. Складаны аршын. ◊ Аршын з шапкай — малы, невысокі ростам. Бачыць на тры аршыны пад зямлёюгл. бачыць. Мераць на свой аршынгл. мераць. Мераць на стары аршынгл. мераць Мераць усіх (усё) на адзін аршын гл. мераць. Як (быццам) аршын праглынуўгл. праглынуць.
[Цюрк.]
@аршынны, -ая, -ае. Памерам у адзін аршын. Аршынныя дровы. Аршынныя літары
@арыгінал, -а, м. 1. Тое. што з'яўляецца прадметам узнаўлення, капіравання, спісвання і пад.; проціл. копія, спіс. Арыгінал карціны, рукапісу. // Тэкст, які перакладаецца на іншую мову. Блізкасць перакладу да арыгінала. Чытаць у арыгінале. // Спец. Рукапіс, з якога робіцца набор. Вычытаць арыгінал. 2. Непадобны да іншых (пра чалавека); дзівак.
[Ад лац. originalis — першапачатковы.]
@арыгіналка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Жан. да арыгінал (у 2 знач.).
@арыгінальнасць, -і, ж. Уласцівасць арыгінальнага. Прэтэнзія на арыгінальнасць.
@арыгінальнічанне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. арыгінальнічаць.
@арыгінальнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Старацца быць непадобным да іншых; дзівацкімі ўчынкамі, меркаваннямі звяртаць на сябе ўвагу.
@арыгінальны, -ая, -ае.
1. Які з'яўляецца арыгіналам (у 1 знач.); сапраўдны, першапачатковы. Арыгінальны рукапіс. 2. Створаны самастойна; не запазычаны, не перакладны. Арыгінальнае мастацкае рашэнне. Арыгінальны рэпертуар. □ Цікавымі паэтычнымі творамі з'яўляюцца першыя арыгінальныя беларускія байкі. Казека.
3. Непадобны да іншых, самабытны. Арыгінальны падыход. □ Адчувалася, што.. ў.. [Чорнага] ёсць свежыя назіранні і сваё, арыгінальнае ўспрыманне свету. Барсток. [Баброў:] — Я хачу толькі сказаць, калегі, што думка Івана Іванавіча вельмі арыгінальная. Гамолка.
// Своеасаблівы, незвычайны. Нават форма цела ў ментуза надзвычай арыгінальная: вялікая, сплюснутая спераду галава, шырокая пашча з мясістымі, тоўстымі губамі, кароткія вусікі на падбародку. Матрунёнак. Твор [“Вялікае сэрца”] пачынаецца з арыгінальнай дэталі,якая адразу характарызуе галоўнага героя. Луфераў.
@арыентаванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. арыентаваць, арыентавацца (у 1, 2 знач.).
@арыентаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад арыентаваць.
@арыентавацца, -туюся, -туешся, туецца; незак. 1. Вызначаць паводле якіх-н. арыенціраў сваё становішча на мясцовасці або кірунак свайго руху. Уменне арыентавацца на мясцовасці. // Разбірацца ў размяшчэнні чаго-н., уяўляць сваё месцазнаходжанне. У Янкі не было ахвоты цягацца з кашом па хв[о]йн[і]ках, ён слаба арыентаваўся ў лесе дый вочы меў блізарукія. Колас.
2.перан. Разбірацца ў чым-н. [Андрэй] добра арыентуецца ў складанай абстаноўцы, узначальвае кіраўніцтва забастоўкай, стварае акружком, райкомы. Хромчанка.
3.перан.; на каго-што. Вызначаць кірунак сваёй дзейнасці, лінію сваіх паводзін у залежнасці ад каго-, чаго-н.; спадзеючыся на каго-, што-н.
@арыентаваць, -тую, -туеш, -туе; незак., каго-што. 1. Даваць магчымасць вызначыць сваё становішча на мясцовасці або кірунак свайго руху.
// Надаваць патрэбны кірунак (карце, прыладзе і пад.) адносна напрамкаў свету. Арыентаваць касмічны лятальны апарат. 2.перан. Памагаць каму-н. разабрацца ў чым-н. Арыентаваць у пытаннях палітыкі. 3.перан.; на каго-што. Ставіць перад кім-, чым-н. пэўную мэту, задачу; указваць каму-н. кірунак далейшай дзейнасці. Выказванне Янкі Купалы пра зборнік “На этапах” арыентавала даследчыкаў уважліва і чула адносіцца да твораў заходнебеларускага паэта [Максіма Танка]. У.Калеснік.
[Ад фр. orienter.]
@арыенталізм, -у, м. Кніжн. 1. Вывучэнне Усходу, захапленне Усходам, яго культурай.
2. Усходні, арыентальны характар, адценне чаго-н. Арыенталізм стылю.
@арыенталіст, -а, М -сце, м. Спецыяліст па арыенталістыцы; усходазнавец.
@арыенталістыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Сукупнасць навук, якія вывучаюць гісторыю, эканоміку, мовы, мастацтва і пад. краін Усходу; усходазнаўства.
@арыентальны, -ая, -ае. Характэрны для краін Усходу; усходні. Арыентальны стыль у выяўленчым мастацтве. [Лац. orientalis — усходні.]
@арыентацыя, -і, ж. 1.Дзеянне паводле дзеясл. арыентаваць, арыентавацца (у 1 знач.); вызначэнне свайго месцазнаходжання.
2.перан. Уменне разабрацца ў якіх-н. пытаннях, абставінах і пад.; дасведчанасць у чым-н. Добрая арыентацыя ў новай літаратуры. 3.перан.; на каго-што і без дап. Накіраванасць навуковай, грамадскай і інш. дзейнасці, якая вызначаецца разлікам на каго-, што-н., залежнасцю ад каго-, чаго-н. Арыентацыя на народную мову. [Фр. orientation.]
@арыенцір, -а, м. 1. Указальнік, указальная прылада для арыентацыі. Светлавы арыенцір. 2. Асобны прадмет на мясцовасці, з дапамогай якога лёгка разабрацца, арыентавацца.
3.перан. Кірунак дзейнасці, мэта, устаноўка, арыентацыя. Выбраць надзейны арыенцір. □ Лепшыя ўзоры вуснай народнай творчасці служылі арыенцірам для перадавых беларускіх пісьменнікаў, указваючы ім шлях да сапраўднай народнасці і рэалізму. Ларчанка.
@арыенціровачны, -ая, -ае.
1. Які служыць, прызначаны для арыенціроўкі. Арыенціровачны пункт, палёт. 2. Патрэбны або дастатковы для арыенціроўкі, прыблізны, папярэдні. Арыенціровачныя даныя. Арыенціровачная глыбіня. Арыенціровачны тэрмін, каштарыс.
@арыенціроўка, -і, ж. Тое, што і арыентацыя.
@арыецгл. арыйцы.
@арыёза, нескл., н. Невялікая лірычная арыя, якая чаргуецца з рэчытатывам.
[Іт. arioso.]
@арыйкагл. арыйцы.
@арыйскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арыйцаў.
@арыйцы, -аў; адз.арыец, арыйца, м.;арыйка, -і, ДМ арыйцы; мн. арыйкі, арыек; ж. 1. Народы і плямёны, што гаварылі на індаіранскіх мовах, у адрозненне ад суседніх заваяваных імі народаў. У буржуазнай этнаграфіі і антрапалогіі — назва індыйцаў, іранцаў і іншых народаў, якія гавораць на мовах усходняй групы індаеўрапейскіх моў, перанесена пазней на ўсе народы, якія размаўляюць на індаеўрапейскіх мовах.
2. У расісцкай нямецкай літаратуры — прадстаўнікі “вышэйшай”, нямецкай расы.
[Ад санскр. arya — высакародны.]
@арык, -а, м. У Сярэдняй Азіі — абвадняльная канава.
[Цюрк.]
@арыстакрат, -а, М -раце. м. Той, хто належыць да арыстакратыі (у 1 знач.).
@арыстакратка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да арыстакрат.
@арыстакратызм, -у, м. Уласцівая арыстакратам манера паводзін, знешняя вытанчанасць.
@арыстакратычнасць, -і, ж. Уласцівасць арыстакратычнага.
@арыстакратычны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да арыстакратыі (у 1 знач.). Арыстакратычная сям'я. Арыстакратычны ліцэй. 2. Уласцівы арыстакрату; вытанчаны. Арыстакратычныя манеры. Арыстакратычнае паходжанне. 3. Які характарызуецца пануючай роляй арыстакратыі. Арыстакратычны спосаб праўлення.
@арыстакратыя, -і, ж. 1. У класавым грамадстве — вышэйшае саслоўе, прывілеяваны слой пануючага класа, радавая знаць. Зямельная арыстакратыя. □ [Пан Яндрыхоўскі:] У тую залу, якая бачыла цвет польскай арыстакратыі,.. [Дрыль] пусціў чараду мужыцкіх дзяцей. Крапіва.
// Прывілеяваная частка якога-н. класа або якой-н. сацыяльнай групы. Фінансавая арыстакратыя. □ Пасля набажэнства радавітая шляхта, паны-абшарнікі і ваенная арыстакратыя заходзяць да ксяндза Пацейкоўскага на “шклянку гарбаты”. Колас.
2.Гіст. Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой улада знаходзіцца ў руках нешматлікай прывілеяванай групы радавой знаці.
[Грэч. aristokratia — панаванне лепшых.]
@арытмічнасць, -і, ж. Уласцівасць арытмічнага.
@арытмічны, -ая, -ае. З парушаным рытмам, нерытмічны; проціл. рытмічны.
[Ад грэч. адмоўя “а” і rythmos — рытм.]
@арытмія, -і, ж. Парушэнне нармальнага рытму сардэчных скарачэнняў.
@арыфметыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Раздзел матэматыкі, які займаецца вывучэннем найпрасцейшых уласцівасцей лікаў і дзеянняў, якія робяцца з імі.
[Грэч. arithmētike.]
@арыфметычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арыфметыкі. Арыфметычная прагрэсія. Арыфметычны разлік. Арыфметычнае дзеянне. Сярэдні арыфметычны (лік). Сярэдняя арыфметычная (велічыня).
@арыфмограф, -а, м. Лічыльная машына для механічнага выканання арыфметычных дзеянняў з аўтаматычным запісам вылічэнняў.
[Ад грэч. arithmos — лік і grapho — пішу.]
@арыфмометр, -а. м. Настольная лічыльная машына для механічнага выканання чатырох арыфметычных дзеянняў.
[Ад грэч. arithmos — лік і metreo — вымяраю.]
@арычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да арыка.
@арышт, -у, М -шце, м. 1. Узяцце пад варту; пазбаўленне волі. Трымаць пад арыштам. Зняць арышт. Пазбегнуць арышту. 2. Забарона распараджацца чым-н., якая накладаецца судовымі органамі. Арышт маёмасці. Накласці арышт на маёмасць. ○ Дамашні арышт — знаходжанне пад вартай: у сябе дома.
[Ням. Arrest.]
@арыштаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад арыштаваць.
2.у знач. наз.арыштаваны, -ага, м.;арыштаваная, -ай, ж. Той (тая), хто знаходзіцца пад арыштам.
@арыштаваць, -тую, -туеш, -туе; зак., каго-што. 1. Пазбавіць каго-н. волі з узяццем пад варту. Панура ступаючы па свежым, яшчэ не рыпучым снезе,.. [хлопчык] думаў, за што гэта фашысты арыштавалі маму. Кулакоўскі.
2. Накласці арышт на што-н., забараніць распараджацца чым-н.
@арыштант, -а, М -нце. м. Уст. Той, хто пазбаўлены волі, знаходзіцца пад вартай.
◊ Нагаварыць сорак бочак арыштантаўгл. пагаварыць.
@арыштантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Уст. Жан. да арыштант.
@арыштанцкі, -ая, -ае. Уст. 1. Які мае адносіны да арыштанта. Арыштанцкі халат. Арыштанцкія роты, камеры. 2.у знач. наз.арыштанцкая, -ай, ж. Памяшканне для кароткачасовага ўтрымання арыштантаў. Сядзець у арыштанцкай.
@арыштны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арышту (у 1 знач.).
@арыштоўвацца, -аецца; незак. Зал. да арыштоўваць.
@арыштоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да арыштаваць.
@арыя, -і, ж. 1. Вакальны твор для аднаго голасу (звычайна састаўная частка оперы, араторыі і пад.).
2. Інструментальная музычная п'еса пеўчага характару.
[Іт. aria.]
@арэал, -а, м. Спец. Вобласць натуральнага пашырэння якога-н. прадмета, з'явы. Арэал распаўсюджання пшаніцы. [Ад лац. area — плошча, прастора.]
@арэапаг, -а, м. Вышэйшы орган судовай і палітычнай улады ў Старажытных Афінах.
// перан. Сход аўтарытэтных асоб для рашэння якіх-н. пытанняў.
[Грэч. Áreios pаgos — узгорак бога вайны Арэса ў Старажытных Афінах.]
@арэлі, -яў; адз. няма. Збудаванне, на якім гушкаюцца для забавы; гушкалка. На дубе вісяць арэлі—пяньковая вяроўка, заматаная канцамі за самы тоўсты сук. Сачанка.
@арэна, -ы, ж. 1. Пакрытая пяском або апілкамі круглая пляцоўка пасярэдзіне цырка, на якой паказваюцца цыркавыя нумары. У цырку Вараны быў у жанглёра... Уволю еў аўса, не знаў на працы зморы: Па крузе толькі ён арэну абягаў. Корбан.
// перан.; чаго. Месца, дзе адбываецца што-н. Зямля Беларусі не раз была арэнай жорсткіх бітваў, не адна варожая зграя палягла.. пад ударамі з'яднаных сіл рускіх, беларусаў і ўкраінцаў. Хромчанка.
2.перан.; чаго або якая. Ніва, галіна дзейнасці. Літаратурная арэна. Арэна інтэлектуальнай дзейнасці. Арэна барацьбы. Працоўная арэна. Шахматная арэна. □ Незвычайна шырокая і разнастайная ў сучасных умовах дзейнасць нашай партыі на міжнароднай арэне. Брэжнеў.
[Лац. arena — пясок.]
@арэнда, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. Часовае карыстанне нерухомай маёмасцю на дагаворных асновах.
2. Плата за карыстанне маёмасцю. Плаціць арэнду. [Польск, arenda з лац.]
@арэндны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арэнды. Арэндная плата. Арэнднае пагадненне.
@арэол, -у, м. 1. Круг ззяння, бляску вакол светлавой кропкі, распаленага прадмета. Арэол Месяца. □ А яскравае сонца са сваіх праменяў саткала бліскуча-залацісты арэол над Пасекамі. Чарот.
// Ззянне, якое малюецца па абразах, карцінах рэлігійнага зместу і пад. вакол галавы або над галавой бога ці святога як сімвал боскасці, святасці; німб.
2.перан.; чаго або які. Атмасфера славы, пашаны і пад., якая акружае каго-, што-н. Арэол славы, прыгажосці. 3.Спец. Светлая палоса, якая ўтвараецца на фатаграфічным здымку вакол ярка асветленых бліскучых прадметаў або тых, што свецяцца.
[Ад лац. aureolus — пазалочаны.]
@арэометр, -а, м. Прылада, пры дапамозе якой вызначаецца шчыльнасць вадкасці, удзельная вага рэчыва і пад.
[Ад грэч. araios — няшчыльны, разрэджаны і metreo — вымяраю.]
@арэх, -а і -у, м. 1. -а. Плод, семя ў выглядзе ядра ў цвёрдай шкарлупцы. Грэцкія, кедравыя арэхі. Пражаныя арэхі. Рваць, вылушчваць арэхі. □ Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. Прыказка.
/ -у, у знач. зб.Міндалевы, мускатны арэх. // -а. Аднанасенны плод некаторых раслін, з цвёрдым дравяністым каляплоднікам (напрыклад: дуба, каштана і інш.).
2. -а. Дрэва або куст, на якім растуць такія плады.
3. -у. Прыгожая, цвёрдая драўніна такіх дрэў, якая ідзе на сталярныя вырабы.
4. -у. Спец. Гатунак каменнага вугалю.
◊ Арэх-свістун — пусты арэх. Зарабіць на арэхігл. зарабіць. Моцны арэх — пра што-н. цяжкае для дасягнення, авалодання.
@арэхавы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да арэха. Арэхавая шкарлупіна. Арэхавы куст. Арэхавае дрэва. // Прыгатаваны з арэхамі, з арэхаў. Арэхавая мука. Арэхавы торт. 2. Зроблены з драўніны арэха. Арэхавая мэбля. □ Маёр і Жарыкаў трапілі ў навялікую залу: пасярэдзіне стаяў круглы стол, накрыты белай сурвэткай, арэхавы стары буфет займаў ледзь не палову пакоя. Асіпенка.
3.у знач. наз.арэхавыя, -ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца ляшчына, грэцкі арэх, пекан і інш.
@арэхападобны, -ая, -ае. Падобны на арэх, круглы.
@арэхаўка, -і, ДМ -хаўцы; Р мн. -хавак; ж. Лясная пеўчая птушка сямейства вераб'іных, якая харчуецца насеннем хвойных дрэў, пераважна кедра; кедраўка.
@арэшак, -шка, м. Памянш. да арэх.
○ Чарнільны арэшак (спец.) — хваравітая нарасць на дубовых лісцях, якая мае дубільную кіслату; яблычкі (у старыя часы выкарыстоўвалася для прыгатавання чарніла).
@арэшкавы, -ая, -ае. Разм. Зроблены з арэшыны. Арэшкавы кій.
@арэшнік, -у, м. Арэхавае кустоўе; ляшчыннік. Пышна спляталіся па адхонах балотнага вострава густыя параснікі малінніку, арэшніку, маладога бярэзніку і дубняку. Лынькоў. Ці ж можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі, арэшнік на абручы з сваіх лепшых запасаў. Бядуля.
@арэшнікавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да арэшніку. Арэшнікавы зараснік.
@арэшына, -ы, ж. 1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых, на якім растуць плады, вядомыя пад назвай лясных арэхаў; ляшчына. Хусцінка белая мільгнулася і знікла Паміж арэшын. Панчанка. Тонкая арэшына сагнулася і зашастала па лісці. Бажко.
2.толькі адз. Драўніна гэтага дрэва; матэрыял.
@ас, -а; Р мн.асаў; м. Лётчык-знішчальнік, які выдатна авалодаў лётным і баявым майстэрствам, майстар паветранага бою.
[Фр. as — туз.]
@аса, -ы; мн. восы, восаў; ж. Перапончатакрылае з джалам насякомае. Залацістымі іголкамі прашывалі паветра навокал яго [ствала дрэва] імклівыя жоўтыя восы. Лынькоў.
◊ Асою лезці ў вочыгл. лезці.
@асабісты, -ая, -ае.
1. Які належыць пэўнай асобе, якім карыстаецца гэта асоба. Асабістая ўласнасць, бібліятэка, зброя, думка. Асабісты вопыт. // Прызначаны для абслугі якой-н. асобы. Асабістая, ахова. Асабісты прадстаўнік. Асабісты сакратар. // Уласцівы пэўнай асобе. Асабісты недахоп. Асабістыя якасці, перажыванні. 2. Які датычыцца якой-н. асобы, закранае яе інтарэсы. Асабістая крыўда. Асабістыя правы грамадзян. Асабістая патрэба. // Звязаны з прыватным, сямейным жыццём, з прыватнымі, сямейнымі адносінамі пэўнай асобы. Асабістае шчасце. / у знач. наз.асабістае, -ага, н. Гарманічнае спалучэнне асабістага з грамадскім. // Які накіраваны на пэўную асобу, закранае яе. Асабістая знявага. Асабісты вораг. 3. Які ажыццяўляецца пэўнай асобай, які зыходзіць ад пэўнай асобы. Асабісты прыклад. Асабістая прысутнасць, ініцыятыва, зацікаўленасць.
@асаблівасць, -і, ж. Характэрная, адметная ўласцівасць, якасць, прыкмета каго-, чаго-н. Псіхічныя асаблівасці чалавека. Асаблівасці правапісу.
@асаблівы, -ая, -ае.
1. Не падобны да іншых; не такі, як усе, адметны. [Лялькевічу] хацелася сказаць.. [Сашы] нейкія асаблівыя, надзвычай цёплыя і сардэчныя словы. Шамякін.
2. Больш значны, чым звычайна. Максім з нейкай асаблівай акуратнасцю павесіў на куст складзены і ўсё яшчэ доўгі ру[ч]нік. Брыль.
@асабняк, -а, м. Дом багатага ўласніка, пабудаваны асобна для адной сям'і. Белы двухпавярховы асабняк.. быў аддзелены ад вуліцы нешырокім палісаднікам. Маўр.
@асабовы, -ая, -ае.
1. Які ўласцівы пэўнай асобе; які мае дачыненне да пэўнай асобы.
2. Які выражае граматычную катэгорыю асобы. Асабовыя канчаткі дзеяслова. Асабовыя займеннікі. ○ Асабовая справагл. справа. Асабовы рахунакгл. рахунак.Асабовы складгл. склад2.
@асавелы, -ая, -ае. Разм. Тое. што і асалавелы.
@асавець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Тое, што і асалавець.
@асавік, -а, м. Абл. Ядомы грыб з чырвонай шапкай; падасінавік. Паміж леташніх лістоў Чырванее асавік, А за ім — кароль грыбоў, Сам магутны баравік. Глебка. Лепей, вядома, было прайсці ў лажок і там карчаваць чырвонагаловыя асавікі. Васілевіч.
@асада/11, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. Тое, што і аблога (у 2 знач.). Асада крэпасці. Асада горада. Зняць асаду. 2.Гіст. Сядзіба асадніка. Яшчэ калі паны пачалі хапаць каля вёсак зямлю і рабіць сабе асады, сын Альшэўскага — лекар і вядомы забойца — выдаў бацьку карнікам за сувязь з беларускімі партызанамі. Бажко.
@асада/22, -ы, ДМ -дзе, ж. 1.Стан паводле дзеясл. асаджваць1 — асадзіць1. Яшчэ больш важная навука — Умець дагнаць касу да ладу І даць ёй выклепку, асаду. Колас.
2. Дзяржанне ў прыладах працы, інструменце (малатку, долаце, гэблі і пад.). Асада нажа. 3. Рамка. Партрэт у прыгожай асадзе. 4. Тое, што і шуфляда (у 2 знач.).
@асадак, -дку, м. 1. Драбнюткія частачкі якога-н. рэчыва, якія выдзеліліся з раствору, вадкасці і аселі на дно. І вось чалавек ля горна зняў з сагана зусім круглую бутэльку з вузкім рыльцам, ускалаціў нейкі асадак і паказаў чалавеку з паласой. Караткевіч.
2.перан. Цяжкае, непрыемнае пачуццё, якое застаецца пасля якой-н. непрыемнай размовы, падзеі і пад. Словы маці неяк ураз змылі ўвесь той непрыемны асадак на душы. Шамякін. На сэрцы.. [Віталя] застаўся нейкі, трывожны асадак. Васілёнак. [Сцепуржынскі].. пасмялеў. Аднак жа брыдкі асадак страху і прыкрасці ў яго астаўся. Чорны.
3.звычайна мн. (асадкі, -аў). Спец. Горныя пароды, якія ўтварыліся некалі на дне былых вадаёмаў шляхам асядання мінеральных і арганічных рэчываў; асадкавыя горныя пароды.
@асаджаны/11, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асадзіць1.
@асаджаны/22, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асадзіць2.
@асаджаны/33, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асадзіць3.
@асаджаны/44, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асадзіць4.
@асаджванне/11, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асаджваць1 — асадзіць1.
@асаджванне/22, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. асаджваць2 — асадзіць2 (у 1 знач.).
@асаджвацца/11, -аецца; незак. 1.Незак. да асадзіцца.
2.Зал. да асаджваць1.
@асаджвацца/22, -аецца; незак. Зал. да асаджваць2.
@асаджвацца/33, -аецца; незак. Зал. да асаджваць3.
@асаджвацца/44, -аецца; незак. Зал. да асаджваць4.
@асаджваць/11, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асадзіць1.
@асаджваць/22, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асадзіць2.
@асаджваць/33, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асадзіць3.
@асаджваць/44, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асадзіць4.
@асаджэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асадзіць4.
@асадзісты, -ая, -ае. Які асеў, аселы; прысадзісты. Побач — будынак самой дырэкцыі, доўгі, нізкі і асадзісты. Пестрак.
@асадзіцца, -дзіцца; зак. Умацавацца, надзецца на што-н.
// Уставіцца ў аправу, рамку.
// Аказацца ў асадзе (у 4 знач.) (пра акно, дзверы).
@асадзіць/11, асаджу, асадзіш, асадзіць; зак., што. Умацаваць што-н. на чым-н., надзець на што-н.; прымацаваць. Асадзіць касу. // Уставіць у аправу, у рамку; аправіць.
// Паставіць асаду ў вокны, дзверы. Асадзіць акно.
@асадзіць/22, асаджу, асадзіш, асадзіць; зак., каго-што. 1. Прымусіць рэзка спыніць, запаволіць бег. [Карла] ураз асадзіў каня, крута яго завярнуў і паскакаў прэч пад агульны рогат касцоў. Зарэцкі.
// Прымусіць адступіць, падацца назад, асесці. [Багацель:] — Спачатку асадзі крыху назад, хай буферы вагонаў сціснуцца, а потым і перавядзі рэверс на пярэдні ход. Васілёнак. Кнігаўка крычыць, адводзіць драпежніка за Вятранку, а на птушанят ужо заглядзелася гадзюка: маленькія, але прагныя вочкі яе асадзілі іх у траву, пякуць, гатовы праглынуць. Бажко.
// Прымусіць апусціцца ўніз. Уначы прайшоў дождж, патушыў пажары, асадзіў пыл і дым. Шамякін.
2.Разм. Зваліць ударам. Вось.. [Міхал] аднаго дзябёлага фашыста штыком пракалоў, другога прыкладам асадзіў, завязалася барацьба з трэцім. Гурскі.
3.перан. Прымусіць каго-н., хто страціў у чым-н. пачуццё меры і пад., перамяніць тон, прыціхнуць, змоўкнуць; абарваць1 (у 5 знач.). Цытвараў даўно назіраў за Чыжыкавым, падбіраў факты і меркаваў у зручны момант выступіць і асадзіць яго, калі не зусім, то на доўгі час. Алешка.
@асадзіць/33, асаджу, асадзіш, асадзіць; зак., каго-што. Акружыць войскам умацаваны пункт. Асадзіць горад, крэпасць. // перан. Акружыць, стоўпіцца вакол каго-, чаго-н., дамагаючыся чаго-н.
@асадзіць/44, асаджу, асадзіш, асадзіць; зак., што. Прымусіць вылучыцца з раствору, вадкасці і апусціцца на дно ў выглядзе асадку.
@асадка, -і, ДМ -дцы, ж. 1.Дзеянне паводле дзеясл. асядаць — асесці (у 1 знач.).
2.Дзеянне і стан паводле дзеясл. асадзіць1 (у 1 знач.).
3.Спец. Глыбіня апускання судна ў ваду. Карабель з глыбокай асадкай. Няпоўная асадка. 4.Спец. У кавальскай справе — ковачная аперацыя, пры якой павялічваецца таўшчыня загатоўкі за кошт яе вышыні.
5. Тое, што і асада2 (у 2 і 3 знач.). На сценах віселі розныя малюнкі ў прыгожых асадках. Колас.
// Драўляная частка якога-н, інструмента, прылады, якая з'яўляецца дзяржаннем металічнай або якой-н. іншай часткі. Асадка долата. □ Дзед Трыфан любіў буслоў, як любіў ён і галубоў, для якіх спецыяльна на гарышчы хаты ставіў асадкі старых рашотаў, і птушкі ў іх вілі гнёзды. Сабаленка.
// Пісьмовая прылада — палачка, у якую ўстаўляецца пяро; тое, што і ручка (у 3 знач.). А тым часам галоўнае было ўсё ўперадзе: дастаць аркуш паперы для кантракта, асадку, чарніла, пяро. Колас. Прывычным вокам Варанецкі агледзеў іх, прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак. Скрыган. А ў рабочым пакоі ляжала асадка і пачаты ліст да маскоўскага сябра. Лужанін.
@асадкавы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да асадку (у 1 знач.). Асадкавы слой. 2.Спец. Які ўтварыўся шляхам асядання мінеральных і арганічных рэчываў і наступнага іх ушчыльнення і змянення. Асадкавыя горныя пароды.
@асаднік, -а, м. У Польшчы ў перыяд з 1920 па 1939 год — урадавы пасяленец-каланіст на заходнебеларускіх, пераважна пагранічных землях.
@асадніцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да асадніка; які належыць асадніку. Асадніцкія надзелы. Асадніцкі фальварак, дом.
@асадніцтва, -а, н., зб. Асадніцкае (каланісцкае) саслоўе, асаднікі.
@асадны, -ая, -ае. Які мае адносіны да асады1 (у 1 знач.), звязаны з асадай. Асаднае становішча. Асадны рэжым. // Прызначаны для асады. Асадная артылерыя. Асадныя вежы. ○ Асадныя сялянегл. селянін.
@асаед, -а, М -дзе, м. Драпежная птушка сямейства ястрабіных, якая жывіцца пераважна насякомымі, у прыватнасці восамі.
@асака, -і, ДМ асацэ, ж. Шматгадовая травяністая расліна сямейства асаковых з вузкім, доўгім і жорсткім лісцем. Лясная, пясчаная асака. □ Па адзін і па другі бок дарогі ляжалі чатырохкутныя сажалкі, як вялізныя люстры, акаймаваныя густымі кустамі светлалістага лазняку, буйнай асакі і кветак. Чарнышэвіч.
@асаковы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да асакі. Навокал агню і дуба насцелена многа асаковага сена, каб мякчэй было адпачываць касцам. Пестрак.
2.у знач. наз.асаковыя, -ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца асака, падвей, чарот і інш.
@асалавеласць, -і, ж. Уласцівасць асалавелага. Зноў знікла асалавеласць, з'явілася яшчэ большая натхнёнасць, чым раней. Бядуля.
@асалавелы, -ая, -ае. Які стаў расслабленым; санлівы, атупелы. Асалавелы выгляд. Асалавелыя вочы. □ Іван і ўраднік надзяваюць шапкі, бяруць пад ручкі асалавелага старшыню і, хістаючыся, вядуць яго з хаты. Сяргейчык.
@асалавець, -ею, -ееш, -ее; зак. Стаць расслабленым, санлівым у выніку зморанасці або ап'янення; атупець. Калачык разы тры зацягнуўся дымам, асалавеў, пасядзеў некалькі хвілін, абапёршыся на стол, тады падсунуўся да Алеся, зашаптаў ціхенька, сочачы вачамі за Арынай. Чарнышэвіч.
@асалапець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Разгубіцца, збянтэжыцца, страціць здольнасць разумець. Зелянюк на момант асалапеў, але зараз жа ўзяў сябе ў рукі. Зарэцкі. Агей стаяў утрупянелы і не ведаў, што яму падумаць. — Што асалапеў? — крыкнулі недзе зверху. Крапіва.
@асалода, -ы, ДМ -дзе, ж. Вышэйшая ступень задавальнення, адчування прыемнага. Перайсці ж уброд раку летам — адна асалода. Колас. Сейбіт меў асалоду — Жыта слаўна ўрадзіла! Броўка. Бародка ўзяў са скрыначкі на стале папяросу і моўчкі закурыў, з асалодай зацягнуўся і зажмурыўся, нібы раптам прыдумаў сродак, як абараніцца ад нечаканай навалы. Шамякін.
@асамблея, -і, ж. 1. Агульны сход членаў якой-н. міжнароднай арганізацыі. Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
2. Уст. Баль, вечар з забавамі ў эпоху Пятра І.
[Фр. assemblée.]
@асананс, -у, м. Паўтарэнне ў вершы аднолькавых або падобных галосных гукаў; недакладная рыфма, у якой супадаюць толькі націскныя галосныя гукі.
[Фр. assonance.]
@асанансны, -ая, -ае. Які мае адносіны да асанансу. Асанансныя рыфмы.
@асанна, -ы, ж. У выразе: спяваць асаннугл. спяваць.
[Стараж.-яўр. hasanna! — Слава!]
@асарамаціцца, -мачуся, -мацішся, -маціцца; зак. Разм. Асарамаціць сябе.
@асарамаціць, -мачу, -маціш, -маціць; зак., каго. Разм.. Паставіць каго-н. у становішча, якое прымушае адчуць сорам, няёмкасць. Андрушка ўзяў з рук у Мацвея плуг. Яму цяпер было страшна асарамаціць сябе перад Мацвеем. Лобан.
@асароміцца, -млюся, -мішся, -міцца; зак. Зрабіўшы непрыгожы ўчынак, трапіць у няёмкае становішча; асароміць сябе. Я ніколі яшчэ нікому не пісаў пісем. Мне і хацелася гэта зрабіць, і баяўся, каб не асароміцца невад цёткай Марыляй. Якімовіч.
@асароміць, -млю, -міш, -міць; зак., каго. Паставіць у становішча, якое прымушае адчуць сорам, няёмкасць. [Патапавіч:] — Гэты мой сваток Саладуха асароміў усіх нас тым свінарнікам. Кулакоўскі.
@асаромлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асароміць.
@асартымент, -у, М -нце, м. Падбор разнастайных відаў і гатункаў тавараў у гандлёвым прадпрыемстве або вырабаў у вытворчым.
// Падбор аднародных прадметаў розных гатункаў. Асартымент гальштукаў, тканін. [Фр. assortiment.]
@асартыментны, -ая, -ае. Які мае адносіны да асартыменту.
@асатанелы, -ая, -ае. Які дайшоў да крайняй лютасці, злосці. Яны [хлопцы], як асатанелыя, рэзалі .. невады, сцягвалі іх на бераг. Няхай. Вечарамі і ўначы дралі.. [лягушкі] горла, як асатанелыя, на ўсе лады. Мележ.
@асатанець, -ею, -ееш, -ее; зак. Дайсці да крайняй лютасці, злосці. [Бабка Марыя:] — Колькі жыву, такога не бачыла... І пабылі яны тут яшчэ толькі-толькі.., а ўжо асатанелі. Няхай.
@асацыіравацца, -руецца; зак. і незак., з чым. Кніжн. Уступіць (уступаць) у сувязь па асацыяцыі (у 3 знач.). У свядомасці чытача фальклорная сапраўднасць звычайна асацыіруецца з уяўленнем аб гераічнай сапраўднасці. У.Калеснік.
@асацыіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Спец. Устанавіць (устанаўліваць) асацыяцыю (у 3 знач.).
@асацыятыўнасць, -і, ж. Уласцівасць асацыятыўнага.
@асацыятыўны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да асацыяцыі (у 3 знач.). Асацыятыўны працэс. Асацыятыўная сувязь.
@асацыяцыя, -і, ж. 1. Аб'яднанне асоб або арганізацый аднаго роду дзейнасці. Асацыяцыя навуковых супрацоўнікаў. Краязнаўчая асацыяцыя. 2. Група, спалучэнне, злучэнне чаго-н. Асацыяцыя малекул. Зорная асацыяцыя. Асацыяцыя раслін. 3.Спец. Заснаваная на нервова-псіхічных працэсах сувязь паміж асобнымі ўяўленнямі, думкамі, пачуццямі, пры якой адно выклікае другое. Асацыяцыя па падабенстве. [Лац. associatio — злучэнне.]
@асачыць, асачу, асочыш, асочыць; зак., каго-што. Разм. Знайсці, высачыць, дапільнаваць. Асачыць дзіка. □ Хапіліся тут леснікі І пану данеслі, што ноччу Каліну яны асачылі. Танк. [Трахім:] — Выйшаў я паціхеньку на дрывотню, асачыў, дзе воўк сядзіць, і застрэліў праз шчыліну. Пальчэўскі.
@асва, -ы, ж. Абл. Аса. Янук толькі гудзеў сабе пад нос, не сціхаючы, як асва ў акне, заляцеўшы ў хату. Пташнікаў.
@асваенне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асвоіць.
@асвежаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асвежаваць.
@асвежаваць, асвяжую, асвяжуеш, асвяжуе; зак., каго-што. Зняць шкуру з забітай жывёліны і выпатрашыць тушу.
@асвежаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асвяжыць.
@асвер, -а, м. Абл. Журавель калодзежа. Вот зробяць [людзі] азёры і рэкі, крыніцы І студні, а к студням — і зруб і асвер! Купала.
@асвета, -ы, ДМ -веце, ж. Навучанне, адукацыя. Народная асвета. Санітарная асвета.
@асветленасць, -і, ж. 1. Уласцівасць асветленага.
2. Фізічная велічыня, роўная адносіне патоку святла да плошчы паверхні, на якую ён падае.
@асветлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асвятліць.
@асветнік, -а, м. 1. Той, хто пашырае веды, асвету. Полацк — радзіма вядомага культурнага дзеяча Беларусі 16 стагоддзя, асветніка і гуманіста, першадрукара Францыска Скарыны. 2. Прадстаўнік заходнееўрапейскай прагрэсіўнай ідэалогіі 17—18 стст. Французскія асветнікі. // Прадстаўнік рускай і славянскай перадавой грамадскай думкі 18—19 стст. Рэвалюцыйныя рускія асветнікі.
@асветніца, -ы, ж. Жан. да асветнік.
@асветніцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да асветніцтва. Асветніцкая дзейнасць. Асветніцкія ідэі.
@асветніцтва, -а, н. 1. Ідэйны рух заходнееўрапейскай прагрэсіўнай буржуазіі 17— 18 стст.
// Рух рускай і славянскай перадавой грамадскай думкі 18—19 стст. Склад песень Чачота быў абумоўлен часамі наіўным асветніцтвам філаматаў. Лойка.
2. Асветніцкая дзейнасць.
@асветны, -ая, -ае. Які служыць асвеце. Асветныя ўстановы.
@асвечанасць, -і, ж. Уласцівасць асвечанага.
@асвечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асвяціць1.
@асвечвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да асвяціцца.
2.Зал. да асвечваць.
@асвечваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асвяціць1.
@асвіны, -ая, -ае. Які мае адносіны да асвы. Падасінавікаў у чырвоных берэтах Пад старою асвінай асінай знайшоў. Танк.
@асвістаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асвістаць.
@асвістаць, асвішчу, асвішчаш, асвішча; зак., каго-што. Свістам выказаць сваё неўхваленне, асуджэнне, пагарду да каго-, чаго-н. Гардыенка спрабаваў апраўдацца, але яго асвісталі. Чарнышэвіч.
@асвістваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асвістаць.
@асвоенасць, -і, ж. Ступень асваення чаго-н. Рэзка адрозніваецца асвоенасць глебавых масіваў на ўзвышшах і ў нізінах. Прырода Беларусі.
@асвоены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асвоіць.
@асвоіцца, асвоюся, асвоішся, асвоіцца; зак. Прывыкнуць да незнаёмага асяроддзя, абставін і пад.; адчуць сябе свабодна дзе-н. На другой ці трэцяй рэпетыцыі, калі Наташа больш-менш асвоілася ў хоры, Ала Міхайлаўна даручыла і ёй запяваць нейкую песню. Краўчанка. Учора Пеця здаваўся маўклівым.. Сёння асвоіўся, пасмялеў. Навуменка.
@асвоіць, асвою, асвоіш, асвоіць; зак., што. 1. Навучыцца карыстацца чым-н., авалодаць чым-н. Асвоіць новую тэхніку. Асвоіць замежную мову. // Навучыцца вырабляць што-н. Асвоіць вытворчасць новых станкоў. // Засвоіць, зразумець што-н. Іван памагаў па матэматыцы — прагрэсіі, лагарыфмы, сінусы і косінусы Міця асвоіў як мае быць. Навуменка.
2. Уключыць у круг сваёй гаспадарчай дзейнасці; абжыць. Асвоіць цалінныя землі. // Выкарыстаць (грошы, сродкі і пад.). Асвоіць фонды. Асвоіць спадчыну. Асвоіць бюджэт.
@асвойванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асвойваць — асвоіць.
@асвойвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да асвоіцца.
2.Зал. да асвойваць.
@асвойваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асвоіць.
@асвойтацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Тое, што і асвоіцца. [Дзяўчынка] хутка асвойталася, пасмялела і разгаварылася. Сачанка. Пакрысе качкі асвойталіся і пачалі браць ежу з Люсіных рук. Даніленка.
@асвойтвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да асвойтацца.
@асвядоміць, -млю, -міш, -міць; зак., што. Усвядоміць, зразумець усё да канца, цалкам.
@асвядомленасць, -і, ж. Уласцівасць асвядомленага. Здзіўляў Іван усіх сваёй асвядомленасцю. Шахавец.
@асвядомлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асвядоміць.
@асвядомлівацца, -аецца; незак. Зал. да асвядомліваць.
@асвядомліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асвядоміць.
@асвяжальны, -ая, -ае. Які прыносіць, дае асвяжэнне. Удзень.. [мянтуз], як правіла, спіць дзе-небудзь у нары пад берагам, пад карчамі і каменнямі, дзе нават у самы поўдзень стаіць паўзмрок і такі прыемны для яго асвяжальны халадок. Матрунёнак.
@асвяжацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да асвяжыцца.
2.Зал. да асвяжаць.
@асвяжаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асвяжыць.
@асвяжыцца, асвяжуся, асвяжышся, асвяжыцца; асвяжымся, асвежыцеся; зак. 1. Стаць свежым, чыстым. Змог расою за ноч асвяжыцца Прагавіты да вільгаці стэп. Астрэйка.
2. Пабыўшы на свежым паветры, абліўшыся вадой і г. д., аднавіць свае сілы, вярнуць сабе бадзёрасць. Уся група, абудзіўшыся, прыняла параду Малашкіна—асвяжыцца ў рэчцы, што і было зроблена з вялікай прыемнасцю. Пестрак.
// перан. Набрацца новых уражанняў, рассеяцца. І часта ў дні вучобы, калі быў стомлены, заўсёды спяшаўся туды [на Красную плошчу], каб асвяжыцца і набрацца бадзёрасці. Сяргейчык.
3. Аднавіцца ў памяці.
@асвяжыць, асвяжу, асвяжыш, асвяжыць; асвяжым, асвежыце; зак., каго-што. 1. Зрабіць свежым, чыстым. Першы снег асвяжыў паветра, зрабіў яго прыемным для чалавека. Галавач. Разам з кветкамі ў пакой уварвалася вясна, асвяжыла яго, упрыгожыла. Васілевіч.
// Выклікаць адчуванне свежасці, халадку; ахаладзіць. І хоць Алесю ў той час не хацелася піць, ён нахіліўся, і прыемны халадок асвяжыў яго ўсяго. Броўка.
2. Аднавіць сілы, вярнуць бадзёрасць. Тацяна.. напілася, чэрпаючы ваду прыгаршчамі, прамыла вочы. Вада асвяжыла, прагнала сон. Шамякін.
3. Абнавіць, паднавіць. Асвяжыць фарбы. Асвяжыць туалет. □ Учора.. [суседка] прыйшла да іх, пасядзела трошкі, пагаварыла, ды кажа: — Пайду хіба дахаты. Думаю к святу аканіцы асвяжыць. Пальчэўскі.
4. Аднавіць у памяці. Трэба было яшчэ раз перад дзяржаўным экзаменам.. асвяжыць усё ў сваёй памяці. Шахавец.
@асвяжэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асвяжаць — асвяжыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. асвяжацца — асвяжыцца.
@асвятленне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. асвятляць — асвятліць.
2. Святло ад якой-н. крыніцы. Дзённае асвятленне. Электрычнае асвятленне. 3. Сукупнасць прылад святла. Правесці электрычнае асвятленне. 4.перан. Растлумачэнне, дэтальны разгляд чаго-н. Навуковае асвятленне пытання. Негатыўнае асвятленне. Знайсці шырокае асвятленне ў друку.
@асвятліцца, асветліцца; зак. Стаць бачным, асветленым. Толя падсек і на канцы лёскі, пад вадой пачулася даўно чаканае далікатнае супраціўленне. Потым растрывожаная паверхня вады асвятлілася бляскам лускі. Брыль.
// перан. Ажывіцца, прасвятлець ад якой-н. думкі, пачуцця і пад. Замкнёны твар незнаёмага асвятліўся ветлаю ўсмешкаю. Колас.
@асвятліць, асвятлю, асветліш, асветліць; зак., каго-што. 1. Зрабіць светлай якую-н. прастору; напоўніць святлом памяшканне. Мігун не вытрымаў і асвятліў мясцовасць ракетай. Алешка. З горна, як агнявая птушка, узляцела полымя, сыпанула іскрамі ў столь, зашумела і асвятліла кузню чырвоным бляскам. Чарнышэвіч.
// Накіраваць святло на які-н. прадмет, зрабіць яго бачным. [Цётка Марына] з ліхтаром нахілілася да.. [Раманенкі], асвятліла яго твар. Шамякін.
// перан. Ажывіць, зрабіць радасным, вясёлым. Танкіст-музыка, як дзяўчына, Усмешкай твар свой асвятліў. Колас.
2. Забяспечыць асвятляльнымі прыстасаваннямі, прыборамі, устаноўкамі; правесці электрычнае святло. Асвятліць вуліцу. Асвятліць дом. 3.перан. Падрабязна расказаць пра што-н., растлумачыць, зрабіць агляд чаго-н. Асвятліць падзеі тыдня. □ [Лізунок:] — Вось, таварышы, дазвольце вам тое-сёе сказаць і, як кажуць, асвятліць пытанне, каб была нейкая яснасць. Гаўрылкін.
@асвятляльнік, -а, м. 1. Асоба, на абавязку якой ляжыць асвятленне сцэны, стварэнне светлавых эфектаў і пад. У час дзеяння на сцэне асвятляльнікі на дзіва лёгка і хутка арыентуюцца сярод мноства ўсялякіх пражэктараў, люстраў, кандэлябраў. “Маладосць”.
2. Тое, што і свяцільня.
@асвятляльны, -ая, -ае. Які прызначаны для штучнага асвятлення. Асвятляльны прыбор. Асвятляльныя ракеты.
@асвятляцца, -яецца; незак. 1.Незак. да асвятліцца.
2.Зал. да асвятляць.
@асвятляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да асвятліць.
@асвяціцца, асвеціцца; зак. Стаць бачным, светлым; напоўніцца святлом. На ўзбярэжнай успыхнулі ліхтары, асвяціліся мачты парахода і ілюмінатары. Лупсякоў. Калі зазвінела першая скаварада і родны твар асвяціўся гарачым подыхам полымя, — я не вытрымаў больш, азваўся: — Добрай раніцы, мама. Брыль.
// перан. Ажывіцца, прасвятлець пад уплывам якога-н. пачуцця, думкі і пад. Твар Андрэя асвяціўся радасцю. Скрыпка.
@асвяціць/11, асвячу, асвеціш, асвеціць; зак., каго-што. 1. Зрабіць светлым, напоўніць святлом. Першыя прамені сонца асвяцілі вяршыні дрэў і зазіхацелі на паляне, пакрытай буйнымі кроплямі расы. В.Вольскі. Полымя ад ядлоўцу шуганула высока і асвяціла далёкую бярозу. Пестрак. На завароце .. святло з фар асвяціла зараснік над ровам. Чорны.
// перан. Ажывіць, сагрэць якім-н. пачуццём і пад. Лёгкая ўсмешка, выкліканая ўспамінамі аб далёкім мінулым, прабегла па.. [Любіных] вуснах, асвяціла вочы, твар. Васілевіч. Не хапае той, якая б асвяціла яго [Веньяміна] жыццё каханнем, стала б другой палавінай. Навуменка.
// перан. Пра думку, здагадку, якая ўзнікла раптоўна. Старасту асвяціла ўрэшце добрая думка. Колас.
// перан. Зрабіць светлым, радасным. Загоім раны, адбудуем Свае сялібы зруйнаваны, Сваю краіну маладую Святлом асвецім нечуваным. Купала.
2.перан. Тое, што і асвятліць (у 3 знач.). Асвяціць у выступленні міжнародныя падзеі. □ Ён [Бародка] жартаваў з людзьмі, цікавіўся, як уладзіліся на начлег, прасіў выступаць, нават падказваў пытанні, якія варта асвяціць сакратару партарганізацыі. Шамякін.
@асвяціць/22, асвячу, асвяціш, асвяціць; зак., што. 1. Выканаць над чым-н. царкоўны абрад надання святасці. Асвяціць ваду. Асвяціць пірог. 2.Кніжн. Зрабіць свяшчэнным, ушанаваць.
@асвячаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асвяціць2.
@асвячоны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асвяціць2.
@асвячэнне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. асвяціць2 (у 1 знач.).
@аседжвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да аседзецца.
@аседзецца, аседжуся, аседзішся, аседзіцца; зак. Разм. Надоўга застацца жыць на адным месцы; прывыкнуць да яго. [Алімпа] і раней думала, што маці не вельмі аседзіцца там, на хутары. Сабаленка.
@асеін, -у, м. Арганічнае рэчыва касцей і храсткоў.
[Ад лац. os (ossis) — косць.]
@асекчыгл. асячы.
@асекчысягл. асячыся.
@аселасць, -і, ж. Уласцівасць аселага. Аселы спосаб жыцця. □ Расказвалі, што гэты Сымон Ракуцька, пакуль выбраць сабе для аселасці месца, доўга выглядаў, дзе каб цішэй і глушэй. Чорны.
@аселіца, -ы, ж. Наваколле паселішча. Сялом.. [Ігнась з таварышамі] ісці не наважваліся, а звярнулі на аселіцу, па выхаджанай сцежцы паўз гумны пайшлі к Ігнасю дахаты. Мурашка. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай медуніцаю. Гілевіч.
@аселічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аселіцы.
@аселішча, -а, н. Месца, занятае пабудовамі, гародамі, садамі; сядзіба. Рабіла.. [Галена] яшчэ ў бацькі, але жыць перайшла ўжо на новае сваё з Кастусём хатняе аселішча. Чорны. Адсюль, з дзедавага двара, добра відаць ранейшае Міцева аселішча — палявы пераезд, будка, сасна. Навуменка.
// Прытулак, месца жыхарства. Ішоў гэты чалавек [Санкоўскі] праз жыццё з клункам за плячамі, не маючы сталага аселішча. Пестрак.
@аселы, -ая, -ае.
1. Які ўшчыльніўся, зляжаўся, стаў ніжэйшы, чым быў, асеў. Аселы снег. Аселая зямля. Аселая хата. 2. Які апусціўся, апаў, асеў на дно чаго-н., на паверхню якога-н. прадмета. Аселае парушынне. Аселы пыл. Аселы туман. 3. Які знайшоў сабе пастаяннае месца (жыхарства, працы).
@асемянатар, -а, м. Спецыяліст па штучнаму асемяненню жывёл на злучных пунктах.
@асемянатарскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да штучнага асемянення жывёлы.
@асемяненне, -я, н. 1.Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асемяняць — асемяніць.
2. Збліжэнне мужчынскай і жаночай палавых клетак, якое папярэднічае апладненню.
@асемяніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго. Спец. Апладніць шляхам штучнага ўвядзення спермы.
@асемяняцца, -яецца; незак. Зал. да асемяняць.
@асемяняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да асемяніць.
@асенізатар, -а, м. Той, хто займаецца асенізацыяй.
@асенізацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да асенізацыі. Асенізацыйныя машыны. Асенізацыйны абоз.
@асенізацыя, -і, ж. Сістэма мерапрыемстваў для ачышчэння мясцовасці ад нечыстотаў і адкідаў; паляпшэнне гігіенічных умоў мясцовасці.
[Ад фр. assainissement — аздараўленне.]
@асенні, -яя, -яе. Які мае адносіны да восені; звязаны з восенню, які адбываецца восенню; восеньскі. Асенняе раўнадзенства. Асеннія месяцы. □ У Заборцах было некалькі хат, больш прасторных і светлых, дзе ў доўгія асеннія вечары збіралася моладзь. Колас. Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўклыя лісты. Ноч — сяброўка партызан, Друг іх верны — лес густы. Крапіва.
@асептыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Папярэджванне заражэння раны пры дапамозе абеззаражвання фізічнымі метадамі (кіпячэннем, парай) усіх прадметаў, якія датыкаюцца да яе. Правілы хірургічнай асептыкі. [Ад грэч. адмоўя “а” і sēptikоs — гніласны.]
@асептычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да асептыкі; абеззаражаны. Асептычная павязка.
@асесці, асяду, асядзеш, асядзе; зак. 1. Панізіцца, ушчыльніўшыся, зляжаўшыся. На дварэ стаяла адліга. Волкі, цеплаваты вецер гнаў па небе шэрыя хмары. Снег за ноч асеў. Асіпенка. Вада падмыла сцяну катлавана, зямля асела і засыпала пляцоўку. Савіцкі. [Сцяпану] ветліва растлумачылі, што дом толькі што пабудаваны і атынкоўваць яго адразу нельга, трэба пачакаць з год, каб аселі сцены. Шамякін.
2. Падаючы, апускаючыся, сесці на дно, прыстаць да чаго-н. [Геня] стаяў, млеючы ад нецярплівасці, калі асядзе каламута. Якімовіч. На лісце прыдарожных дрэў, на збажыну і траву аселі першыя кроплі расы. Чарнышэвіч. Даўно асеў на лісце дрэў, на зеляніну агародаў пыл, узняты статкам. Пальчэўскі.
// Апанаваць, апусціцца, ахінуць з усіх бакоў (пра цішыню, цемень і пад.). Над лугам — ад лесу да самай чыгункі — ізноў асела цішыня. Брыль. Змрок асеў на пагосце. Смагаровіч.
// Апусціцца ніжэй. Памалу хмары аселі над кругаглядам. Чарнышэвіч.
// перан. Зрабіць уплыў на псіхічны стан, настрой. У момант згінуў яго [Лясніцкага] радасна-ўзняты настрой, асела на сэрцы нешта цяжкае, даўкае. Зарэцкі.
3. Апусціцца на што-н., сесці ад страты сілы, ад знямогі. Ігнат узрушана абхапіў рукамі галаву і стомлена асеў на ўслон. Мележ.
4. Перастаць лётаць, сесці на што-н. (пра насякомых, птушак). На дрэве асеў рой. □ Стогнуць за лесам Доўгія балоты — там аселі журавы. Пташнікаў.
5. Перастаць пераязджаць з месца на месца. спыніцца на пастаянна. Кідаўся Тодар з аднаго месца на другое і нідзе грунтоўна асесці не мог. Чарнышэвіч. Сяліліся тут часцей маладажоны — прымакі, механізатары, настаўнікі, якія вырашылі асесці ў вёсцы назаўсёды. Ракітны. Хадзілі чуткі, што кравец недзе асеў жыць на сталым месцы. Чорны.
// Знайсці недзе прыпынак на некаторы час ці на пастаянна; не вярнуцца на ранейшае месца пасля працяглых блуканняў. [Авяр'ян:] — Сам знаеш, колькі закалюжанцаў ды грынёўцаў асела па заводах у горадзе за тыя гады. Пташнікаў.
// перан. Затрымацца, замацавацца (пра свядомасць, памяць). Радкі з паэмы аселі ў памяці. Савіцкі. “Дадому”, — неяк адразу асела ў свядомасці. Кулакоўскі.
6.перан. Пасля ўзбуджэння раптам аціхнуць; спыніць актыўную дзейнасць. Бачачы, што з усіх бакоў пачалі збягацца падзёншчыкі, гаспадар асеў і, брыдка вылаяўшыся, заспяшаўся ў свае пакоі. Бажко. Выслухаўшы Жывіцкага, [Сяргей] раптам змоўк, нейк асеў, нават як бы збянтэжыўся. Чорны.
7. Страціць сілу, паслабець. — Ужо? — асеў у.. [Мані] голас, прагучаў ненатуральна квола. Васілевіч.
@асесціся, асядуся, асядзешся, асядзецца; зак. (рэдка). Тое, што і асесці (у 1, 2, 5 знач.).
@асетр, асятра, м. Буйная прамысловая рыба, каштоўная сваім мясам і ікрой.
@асецінгл. асеціны.
@асецінкагл. асеціны.
@асецінскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Асеціі, асецінаў. Асецінская мова. Асецінская парода авечак.
@асеціны, -аў; адз.асецін, -а, м.;асецінка, -і, ДМ -нцы; мн. асецінкі, -нак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Паўночна-Асецінскай АССР і Паўднёва-Асецінскай аўтаномнай вобласці.
@асець, -і, ж. Прыбудоўка да тока, у якой сушаць снапы.
@асечка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Адсутнасць выстралу пры спуску курка ў выніку няспраўнасці зброі або патрона. Тадэўчык.. прыцэліўся і націснуў курок. — Асечка! Порах, мабыць, мокры... Бядуля.
// перан. Разм. Няўдача, прамашка ў якой-н. справе. Відаць, Бародка разлічваў на іншы эфект: па-мужчынску пажартуюць — і ўсё.. Але яўна атрымалася асечка, і Арцём Захаравіч ураз забыўся на кулінарыю, павярнуўся да Лемяшэвіча расчырванелы, калючы. Шамякін.
@асёл, асла, м. 1. Роднасная каню ўючная свойская жывёліна, звычайна шэрай афарбоўкі, з доўгімі вушамі.
2.Лаянк. Пра дурнога, тупога, упартага чалавека.
@асігнаванне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. асігнаваць.
2.часцей мн. Асігнаваная сума. Асігнаванні на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы. Асігнаванні на лячэбнае харчаванне. Асігнаванні на ахову працы.
@асігнаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асігнаваць.
@асігнавацца, -нуецца; незак. Зал. да асігнаваць.
@асігнаваць, -ную, -нуеш, -нуе; зак., што. Выдзеліць пэўныя грашовыя сродкі на якія-н. патрэбы, выдаткі. На развіццё сельскай гаспадаркі дзяржава асігнавала вялікія сродкі.
@асігнацыя, -і, ж. Назва папяровых грашовых знакаў, якія выпускаліся ў Расіі з 1769 да 1843 г. Курс рубля асігнацыямі. Размен асігнацый. // Папяровы грашовы знак наогул.
[Фр. assignation.]
@асігноўвацца, -аецца; незак. Зал. да асігноўваць.
@асігноўваць, -аю, -аеш, -ае; Незак. да асігнаваць.
@асігноўка, -і, ДМ -ноўцы; Р мн. -новак; ж. Дакумент, адрасаваны банку распарадчыкам крэдыту, паводле якога банк праводзіць выплату або пералічэнне асігнаванай сумы.
@асілак, -лка, м. Герой беларускіх казак, легенд, воін незвычайнай сілы, мужнасці і розуму; волат. Выхапіў асілак Дубавік свой востры меч і адсек цмоку ўсе тры галавы. Якімовіч.
@асілены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асіліць.
@асіліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго-што. 1. Аказацца мацнейшым у барацьбе, сутычцы, бітве; перамагчы, адолець. Непакорных, гордых не магло Нішто ў змаганні з ворагам асіліць. Танк. — Не змаглі вы самі асіліць Волата, дык мы з ім расправімся, — выхваляліся заморцы. Пальчэўскі.
// перан. Перасіліць, пераадолець, перамагчы пачуццё хвалявання, страху і пад. Не зможа нас лютае гора асіліць. Танк.
2. Выканаць работу, што патрабуе фізічных намаганняў, вялікай затраты часу. Мо таму, што не ўсе пакасілі За ракою лугі-мурагі, Не паспелі за дзень мы асіліць Копы знесці, злажыць у стагі? Непачаловіч.
// Засвоіць, зразумець што-н.; справіцца з чым-н., пераадолеўшы цяжкасці, перашкоды. Асіліць англійскую мову.
@асілкавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да асілка, належыць асілку.
// Такі, як у асілка. Шчыток, якім чалавек прыкрываў свой твар, надаваў яго постаці нешта велічнае, асілкавае. Сабаленка. Можа тысячны раз.. [Галіна Адамаўна] залюбавалася яго [Яраша] асілкавай постаццю, што ўся ткнецца ў неба за галубамі. Шамякін.
@асільваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асіліць.
@асіметрычнасць, -і, ж. Уласцівасць асіметрычнага.
@асіметрычны, -ая, -ае. Несіметрычны, нераўнамерны, непрапарцыянальны.
@асіметрыя, -і, ж. Адсутнасць або парушэнне сіметрыі.
[Ад грэч. asymmetria — несуразмернасць.]
@асіміляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асіміляваць.
@асімілявацца, -люецца; зак. і незак. 1. Прыпадобніцца (прыпадабняцца) да каго-, чаго-н.
2.толькі незак. Зал. да асіміляваць.
@асіміляваць, -люю, -люеш, -люе; зак. і незак., каго-што. 1. Прыпадобніць (прыпадабняць) сабе; ператварыць (ператвараць) адно ў другое, падобнае да яго.
2.Спец. Засвоіць (засвойваць). Асіміляваць вуглярод паветра. Асіміляваць умовы знешняга асяроддзя.
@асімілятар, -а, м. 1. Той, хто праводзіць асіміляцыю, прыхільнік асімілятарства.
2.Спец. Арганізм або частка арганізма, якая асімілюе пажыўныя рэчывы.
@асімілятарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да асімілятарства.
@асімілятарства, -а, н. Прымусовае навязванне прыгнечаным нацыянальнасцям мовы і культуры пануючай нацыі.
@асімілятыўны, -ая, -ае. Які мае адносіны да асіміляцыі (у 1 знач.). Асімілятыўнае аканне.
@асіміляцыйны, -ая, -ае. Які асімілюе, прыводзіць да асіміляцыі. Асіміляцыйны працэс.
@асіміляцыя, -і, ж. 1.Дзеянне паводле дзеясл. асіміляваць (у 1 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. асімілявацца; прыпадабненне.
2.Спец. Працэс засваення расліннымі і жывёльнымі арганізмамі знешніх пажыўных рэчываў.
[Лац. assimilatio.]
@асіна, -ы, ж. 1. Лісцевае дрэва сямейства вярбовых з зеленавата-шэрай гладкай карой. Шапацелі лісцем вечна трывожныя асіны. Чарнышэвіч.
/ у знач. зб. У нізінцы паміж ялін пачала пракідацца асіна. 2.толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. З поля пахне ядл[о]ўц[а]м, а з вуліцы — дымам сырой асіны ў печах. Чорны.
◊ Асіна плачапа кім — пра чалавека, які сваімі ўчынкамі заслужыў пакаранне.
@асінавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да асіны. Асінавы ліст. Асінавы гай. // Зроблены з асіны. Асінавы клін. ◊ Забіць асінавы колгл. забіць.
@асініна, -ы, ж. Тое, што і асіна (з адценнем адзінкавасці).
@асінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Памянш.-ласк. да асіна; маладая асіна. Як асінка затрасецца, тады волік напасецца. Прыказка.
◊ Асінку заламацьгл. заламаць.
@асіннік, -у, м. 1. Асінавы лес, хмызняк. Шуміць драбналессе: малады бярэзнік, асіннік, алешнік. □ Навокал рос змешаны лес, траплялі стромкія сосны, прысадзістыя елкі, бярэзнік і асіннік, пры дарозе кусціўся ядловец. Гурскі.
2. Асінавыя дровы, будаўнічы матэрыял з асіны і інш. Навазіць асінніку.
@асіннікавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да асінніку.
@асінхронны, -ая, -ае. Не адначасовы, не аднолькавы. Асінхронная машына. Асінхронная муфта. Асінхронны рухавік. [Ад грэч. a — не, без і synchronos — адначасовы.]
@асіны, -ая, -ае. Які мае адносіны да асы.
◊ Асінае гняздогл. гняздо.
@асіпаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асіпнуць.
@асіпласць, -і, ж. Уласцівасць асіплага.
@асіплы, -ая, -ае. Які страціў чысціню і гучнасць голасу; сіпаты. Асіплыя гудкі. □ Глухаватым, асіплым голасам.. [Андрэй Іванавіч] запеў калыханку. Лынькоў.
@асіпнуць, -ну, -неш, -не; пр. асіп, -ла; зак. Страціць чысціню і гучнасць голасу; стаць сіпатым. Агні згаслі ў вачах, і голас асіп, быццам глытнуў з гарачае смагі сцюдзёнай вады. Мікуліч.
/ у перан. ужыв. Але голас фагота Чамусьці асіп, Вось і флейты сыгралі Апошняе скерца. Глебка.
@асірацеласць, -і, ж. Уласцівасць асірацелага. Ганна выцірала дзецям тварыкі фартухом і крыху плакала, нічога не кажучы пра сваю жаночую асірацеласць. Пестрак.
@асірацелы, -ая, -ае. Які стаў сіратою. Пасылаліся з далёкага фронту пісьмы ў глухія закуткі палескіх вёсак, і часта адказам на гэтыя пісьмы быў горкі плач асірацелых дзяцей і маладых удоў. Колас. Пан Чапкоўскі загадаў .. [Анэлі] карміць сваім малаком асірацелых шчанят. Бядуля.
// перан. Які страціў блізкага, любімага чалавека.
// перан. Пакінуты гаспадарамі, насельнікамі; запусцелы, закінуты. Асірацелае сяло. □ Асірацелыя старыя дубы ў чорных шапках бусліных гнёздаў спакойна стаялі, не варушачы ніводным лістом. Колас. Гарэлі хаты, недаўменна раўлі асірацелыя каровы. Брыль.
@асірацець, -ею, -ееш, -ее; зак. Стаць сіратою. Да.. [хлапчука] падышла адна з жанчын і, пагладзіўшы па галаве, сказала: — Асірацеў ты, хлопча, сіратою праз што зрабіўся, .. божачка мой. Галавач.
// перан. Адчуць сябе адзінокім, страціўшы блізкага, любага чалавека. Сям'я арлоў асірацела — Арла магутнага не стала. Колас.
// перан. Апусцець, стаць бязлюдным, пустэльным. Палёгкі апусцелі, асірацелі птушыныя гнёзды, ды густыя, чорныя хмары суцэльнай заслонай навіслі над зямлёю. Кавалёў. [Марына:] — Адны, сыночак, мы, адны! Забралі татку ў нас паны, Асірацела наша хата. Колас.
@асіраціць, -рачу, -роціш, -роціць; зак., каго. Зрабіць каго-н. сіратою (сіротамі). [Харытон:] — “За што ж гэта, — сказаў я Антосю, — ты, не падумаўшы, Ігнатавых дзяцей асіраціў?” Бажко. Браты беларусы! Хіба мы даруем фашысцкім гадам тое, што яны разбурылі нашы гарады, што яны асірацілі гэтулькі нашых дзяцей? Купала.
// перан. Зрабіць адзінокім, пазбавіўшы блізкага, дарагога чалавека. Але і яго ж, Міхала, вайна таксама асіраціла, адабрала ў яго сям'ю, дом. Васілевіч.
@асірочаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асіраціць.
@асірыецгл. асірыйцы.
@асірыйкагл. асірыйцы.
@асірыйскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Асірыі, асірыйцаў.
@асірыйцы, -аў; адз.асірыец, -рыйца, м.;асірыйка, -і, ДМ -рыйцы; мн. асірыйкі, -рыек; ж. Насельніцтва Асірыі, адной з самых старажытных вялікіх дзяржаў Пярэдняй Азіі, якая існавала з канца 3 тысячагоддзя і да канца 7 стагоддзя да н.э.; народнасць, якая жыве ў Іраку, Іране, Сірыі і СССР.
@асістэнт, -а, М -нце, м. 1. Памочнік прафесара, доктара, рэжысёра і г. д.
2. Асоба, якая займае малодшую выкладчыцкую пасаду ў вышэйшых навучальных установах.
[Ад лац. assistens, assistentis — прысутны, памагаты.]
@асістэнтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да асістэнт.
@асістэнцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да асістэнта. Асістэнцкая пасада. Асістэнцкія абавязкі.
@асісціраваць, -рую, -руеш, -руе; незак., каму і без дап. Выконваць абавязкі асістэнта (у 1 знач.). Прыйшла сястра і сказала, што Смірніцкі кліча.. [Ніну] да сябе і яна будзе асісціраваць пры аперацыі. Шахавец.
@аскабалак, -лка, м. Разм. Кавалак дрэва, абломак чаго-н., асколак металу. — А кыш-кыш-кыш!.. — шпурляю на курэй аскабалак. — Каршуна няма на вас. Баранавых. Грысь па сваёй гаспадарскай звычцы прынёс у хату некалькі сухіх аскабалкаў. Кулакоўскі. Танк зароў, наехаў на пліту гусеніцай і крутануўся. Гранітныя аскабалкі пырснулі ва ўсе бакі. Лужанін. Марыля схапіла бутэльку і бразнула яе аб печ. Дробныя аскабалкі шкла зазвінелі па хаце. Корбан. Аскабалкам жалеза.. [Васілю] перабіла плячо, моцна ўдарыла ў грудзі. Лынькоў.
@аскабліць, аскаблю, аскобліш, аскобліць; зак., што. Абскрэбці, абдзерці, абчысціць. Аскабліць бервяно.
@аскал, -у, м. Тое, што і выскал. — Заходзьце, заходзьце, — мяккім голасам гаварыў Гарастовіч, але Сафрону здавалася, што той сабачы аскал так і застаўся на яго твары. Чарнышэвіч. [Галіна Адамаўна] ўвесь час бачыла гэты зларадны аскал, хоць выраз твару нечаканай госці быў увесь час спачувальны ці абуральна-сур'ёзны. Шамякін.
@аскалены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аскаліць.
@аскалёпак, -пка, м. Разм. Тое, што і аскабалак. У расчыненай грубцы ладна гарэлі хвойныя аскалёпкі. Быкаў.
/ у перан. ужыв. [Сітоў] пасмяяўся з маіх страхаў: “Хведар проста некультурны. Аскалёпак старога Зарэчча”. Асіпенка.
@аскаліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што. Тое, што і выскаліць.
@аскальваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аскаліць.
@аскандаліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак. Разм. Трапіць у няёмкае, непрыемнае становішча; зняславіць сябе, набрацца сораму. Спевакі баяцца аскандаліцца перад новым чалавекам, ды яшчэ валасным пісарам, і трымаюць галасы ў граніцах пэўнай дысцыпліны. Колас. [Анісім:]— Тры дні, братцы, я хадзіў за дзікам. А яго няма і няма. “Ну, — думаю, — аскандаліўся”. Адно ж сёння ўсё ж асачыў яго. Гурскі.
@аскарбінавы, -ая, -ае. У выразе: аскарбінавая кіслатагл. кіслата.
@аскароміцца, -млюся, -мішся, -міцца; зак. Уст. разм. Пачаць есці скаромнае пасля посту або парушыць пост, з'еўшы скаромнае. У нас жа ў хлеўчуку вёўся сякі-такі парсюк, бацька яго наважыў адгадаваць, каб хоць было чым аскароміцца на вялікдзень. Сабаленка.
@аскарыды, -аў; адз.аскарыда, -ы, ДМ -дзе, ж. Доўгі круглы чарвяк, які паразітуе ў кішэчніку млекакормячых і чалавека.
[Ад грэч. Askaris, askaridos — гліст.]
@аскепак, -пка, м. Адколаты ад чаго-н. кавалак; аскалёпак. Аскепкі шкла. Аскепак люстэрка. // Тонкая пласцінка дрэва, якая адколата ўсцяж слаёў. Смалістыя аскепкі. / у перан. ужыв. Аскепкі старога свету.
@аскет, -а, М -кеце, м. 1. У старажытнасці — хрысціянскі падзвіжнік, які знясільваў сябе постам і доўгай малітвай.
2. Вельмі ўстрыманы чалавек, які вядзе суровы спосаб жыцця.
[Ад грэч. asketes — падзвіжнік.]
@аскетызм, -у, м. 1. Рэлігійна-этычнае вучэнне, якое прапаведуе падаўленне патрэб чалавека і “ўсмерчанне плоці” для дасягнення маральнай дасканаласці. Сярэдневяковы аскетызм. 2. Крайняе ўстрыманне, адказ ад жыццёвых даброт.
@аскетычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аскетызму, аскета. Аскетычнае жыццё.
@аскірзацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да аскірзнуцца.
@аскірзнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Тое, што і агрызнуцца (у 2 знач.).
@асклелы, -ая, -ае. Халодны, застылы, скарчанелы. З дрэў капала халодная раса, і стаялі яны панурыя і асклелыя, маўклівыя і непрывабныя. Чарнышэвіч.
@асклець, -ею, -ееш, -ее; зак. Прамерзнуць ад сцюжы, марозу; застыць, скарчанець.
@асклізлы, -ая, -ае. Абл. Аслізлы. Пастаяў [Макоўчык] хвіліну панура, павольна пайшоў уніз, упіраючыся абцасамі ботаў у асклізлы грунт. Мележ.
@асклюдаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асклюдаваць.
@асклюдаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак., што. Тое, што і абсклюдаваць.
@асклюдоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асклюдаваць.
@аскоблены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аскабліць.
@асколак, -лка, м. Адколаты ад чаго-н. кавалак. Асколак каменя, гранаты. □ Даходзяць толькі гукі — выццё снарадаў, скрогат выбухаў, сіпенне асколкаў... Мележ. Сярод лужыны валяліся асколкі цудоўнай Сонінай чарніліцы. Курто.
// перан.; чаго. Тое, што захавалася ад мінулага, зніклага. Асколкі старога свету. □ Трухлявая салома і паркан — Далёкае мінуўшчыны асколкі. Колас.
@асколачны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да асколка. Асколачная рана. // Які разрываецца на шматлікія асколкі, разлічаны на паражэнне асколкамі. Асколачная граната. Бомба асколачнага дзеяння.
@аскома, -ы, ж. Непрыемнае вяжучае адчуванне ў роце, абвостранае адчуванне на зубах ад чаго-н. кіслага. У Сяргейкі ад аскомы нават рот пачало зводзіць. Хомчанка.
// перан. Непрыемнае адчуванне ад чаго-н., што вельмі надакучыла. Што ім [маладым] славы аскома? Ім адна ўзнагарода — Ведаць, верыць, што шчасце не здрадзіць народу. Грачанікаў.
◊ Аскому нагнаць (набіць)гл. нагнаць.
@аскрабанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аскрабаць — аскрэбці.
@аскрабацца, -аецца; незак. Зал. да аскрабаць.
@аскрабаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аскрэбці.
@аскрэбванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аскрэбваць — аскрэбці.
@аскрэбвацца, -аецца; незак. Зал. да аскрэбваць.
@аскрэбваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аскрэбці.
@аскрэбены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аскрэбці.
@аскрэбці, аскрабу, аскрабеш, аскрабе; аскрабём, аскрабяце; зак., што. Тое, што і абскрэбці.
@аскрэбціся, аскрабуся, аскрабешся, аскрабецца; зак. Тое, што і абскрэбціся.
@аскубацца, -аецца; незак. Зал. да аскубаць.
@аскубаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аскубці.
@аскубванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аскубваць — аскубці.
@аскубвацца, -аецца; незак. Зал. да аскубваць.
@аскубваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аскубці.
@аскубены і аскублены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аскубці.
@аскубці, аскубу, аскубеш, аскубе; аскубём, аскубяце; зак., каго-што. Тое, што і абскубці.
@аслабаненне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аслабаняць—аслабаніць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. аслабаняцца — аслабаніцца.
@аслабанёны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аслабаніць.
@аслабаніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. Разм. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць парожнім, нічым не занятым. Кошык аслабаніўся. // Стаць свабодным, нікім не занятым. Кватэра аслабанілася. 2. Вызваліцца ад працы, спраў. Аслабаніцца ад клопатаў. 3. Тое, што і вызваліцца (у 1 знач.).
@аслабаніць, -ню, -ніш, -ніць; зак. Разм. 1.што. Зрабіць пустым, парожнім, нічым не занятым. Госці.. павесілі верхнюю вопратку на вешалку, якую Вольга гасцінна аслабаніла ад свайго адзення. Корбан. Трэба было скарэй сцерці гэты лён, каб аслабаніць ток. Чарнышэвіч.
// Пакінуць, вызваліць што-н. [Начальнік:] — У дваццаць чатыры гадзіны аслабаніць гэту кватэру. Лынькоў.
2.каго-што. Тое, што і вызваліць (у 1, 2 знач.). Аслабаніць ваеннапалонных. Аслабаніць горад. 3.каго-што. Вызваліць каго-, што-н. з таго або ад таго, што трымае, не адпускае. Аслабаніць сініцуз сіла. // Даць палёгку каму-, чаму-н. Аслабаніць рукі. // перан. Перастаць абцяжарваць, скоўваць каго-н. у яго дзеяннях, учынках. Аслабаніць ад апекі. 4.каго. Дазволіць не выконваць які-н. абавязак. [Кацярына:]— Ад усякіх іншых работ аслабаніце, каб можна было сядзець усё лецечка толькі на сваім участку. Кулакоўскі.
// Вызваліць, зняць з пасады. Абдумаўшы грунтоўна коўзкае пытанне, Заяву падала [Ліса:] “Прашу аслабаніць па ўласнаму жаданню”. Валасевіч.
@аслабаняцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да аслабаніцца.
2.Зал. да аслабаняць.
@аслабаняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да аслабаніць.
@аслабелы, -ая, -ае.
1. Які стаў фізічна слабым, нядужым. Галя дакранулася аслабелай рукой да шчакі Алесі. Шамякін.
// Які страціў ранейшую душэўную сілу. Аслабелы духам. // Які страціў ранейшую палітычную і эканамічную магутнасць.
// Які стаў менш вострым на ўспрыманне, прытупіўся. Аслабелы зрок. 2. Які зменшыўся ў сіле свайго выяўлення.
@аслабець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Зрабіцца фізічна слабым, нядужым. [Алесь:] — Мяне ранілі, я аслабеў, не магу ісці. Адамчык. У .. [Макса Вэла] аслабелі рукі і ногі, ён дрыжаў. Гамолка.
// Страціць ранейшую душэўную сілу. Аслабець духам. Воля аслабела. // Страціць ранейшую палітычную і эканамічную магутнасць.
// Стаць менш вострым на ўспрыманне, прытупіцца. Мне нават падумалася, ці не аслабелі ад пажылога ўжо ўзросту яго [Ціхона] заўсёды неспакойныя вочы? Паслядовіч.
2. Зменшыцца ў сіле свайго выяўлення. Парадзела група, у якой быў Каляда, аслабеў агонь супраціўлення. Гурскі. [Пракоп:]— Апошнія паведамленні зараз будуць. Можа што пра марсіянскую касмічную лабараторыю скажуць. Нешта сігналы ў апошні час аслабелі. Шыцік. Шпарка трацячы свядомасць, .. [Кастусь] прабег колькі крокаў, і хада яго адразу аслабела. Чорны.
@аслабіцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак. Стаць слабейшым, паслабіцца. Вузел, нарэшце, аслабіўся пад яе пальцамі, Ігнаціха расшмаргнула завязку і, глянуўшы ў мяшок, прысела ад радасці — у ім было поўна курэй. Капыловіч.
@аслабіць, -блю, -біш, -біць; зак., каго- што. 1. Пазбавіць каго-, што-н. яго былой сілы. [Камандзір:] — Справа ясная: раздзяліцца — гэта напалову аслабіць нашы сілы. Брыль.
2. Зменшыць сілу, ступень, напружанасць чаго-н. Аслабіць дысцыпліну, рэжым, увагу. Аслабіць выхаваўчую работу. 3. Зрабіць не такім нацягнутым, не такім тугім. Аслабіць папругу. □ І зноў ляцець... Дуга хай звоніць, Пакуль конь лейцы не аслабіць. Чарот. Конь падаўся назад.. і аслабіў пастронкі. Чорны.
// Зрабіць не такім напружаным. Дзяўчына.. намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі. Мележ.
◊ Аслабіць гайкі — знізіць патрабаванні.
@аслабленне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. аслабляць — аслабіць.
2.Стан паводле знач. дзеясл. аслабець.
@аслаблены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад аслабіць.
2.у знач. прым. Знясілены, пазбаўлены сілы.
// Зменшаны ў сіле чаго-н.
// Менш сцягнуты, сціснуты.
@аслаблы, -ая, -ае. Тое. што і аслабелы. Празвінеў трамвай, засвяціўшы вокнамі, нібы дапамагаючы аслабламу восеньскаму сонцу. Шахавец.
@аслабляцца, -яецца; незак. Зал. да аслабляць.
@аслабляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да аслабіць.
@аслабнуць, -ну, -неш, -не; пр. аслаб, -ла; зак. Разм. 1. Тое, што і аслабець.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць менш нацягнутым, тугім. Бабуля ляжыць галавой на покуце, нізка над вачыма абвязаная хусткай, якая аслабла і аб'ехала на вочы. Брыль.
◊ Аслаблі гайкіў каго гл. гайка.
@асланіць, асланю, аслоніш, аслоніць; зак., каго-што. Разм. Ахінуць, акружыць, засланіць.
@асланяцца, -яецца; незак. Зал. да асланяць.
@асланяць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да асланіць.
@аслеплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асляпіць.
@аслеплы, -ая, -ае. Які аслеп, стаў сляпым. Мядзяных сонцаў кроплі зграбае ў шапку з пліт аслеплы ў Севастопалі хрыпаты інвалід. Вялюгін.
@аслепнуць, -ну, -неш, -не; пр. аслеп, -ла; зак. 1. Стаць сляпым, страціць зрок. [Зоська:] Што ж гэта я, значыцца, аслепну? [Данілка:] Можа і аслепнеш. Але ты і ўжо не ўсё бачыш. Купала.
// перан. Перастаць прапускаць святло. Побач — пародыя на магазін, Вокны аслеплі ад тлустай гразі. Панчанка.
// перан. Стаць цёмным, непраглядным. Аслепла ўсё, І толькі свеціць “Сляпак” паходны ў бліндажы. Калачынскі.
// Часова перастаць бачыць, адрозніваць прадметы. Мядзведзь на хвіліну аслеп. Бядуля. Увайшоў.. [Янка] у палац, глянуў угору, траха не аслеп. Якімовіч.
2.перан. Перастаць заўважаць, разумець тое, што адбываецца вакол.
@аслізлы, -ая, -ае. Пакрыты сліззю, граззю; коўзкі. Іліко шараваў аслізлыя бочкі, тужыў і зрэдку плакаў. Самуйлёнак. Трава была мокрая, аслізлая. Асіпенка.
@аслізнуць, -не; зак. Разм. Пакрыцца сліззю; стаць коўзкім.
@асліннік, -у, м. Двухгадовая расліна з пахучымі жоўтымі кветкамі, якія раскрываюцца ўвечары.
@асліны, -ая, -ае. Які мае адносіны да асла. Аслінае мяса. □ Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала. Крапіва.
// перан. Такі, як у асла. Асліная ўпартасць.
@асліца, -ы, ж. Самка асла.
◊ Валаамава асліца — пра пакорнага, маўклівага чалавека, які нечакана выкажа сваю думку або пратэст супраць чаго-н.
@аслонены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асланіць.
@аслупаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аслупаваць.
@аслупаваць, -пую, -пуеш, -пуе; зак., што. Разм. Паставіць слупы, абазначыць слупамі. Аслупаваць участак зямлі. □ Пан Вальвацкі запрасіў каморніка і загадаў яму адмераць і аслупаваць луг. Крапіва.
@аслупянелы, -ая, -ае. Які стаў нерухомы ад моцнага ўзрушэння; анямелы ад здзіўлення. Скончыўшы чытаць,.. [дзяўчына] нейкі час стаяла ў аслупянелай задуме і раптам прытулілася ілбом да дрэва і заплакала. Чорны. Анежка стаяла, аслупянелая ад нечаканасці, глядзела ўслед Алесю. Броўка.
@аслупяненне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. аслупянець. Не відаць было, ці.. [гаспадар] куды гэтак пільна ўзіраецца, ці проста закамянеў у дзіўным аслупяненні. Зарэцкі.
@аслупянець, -ею, -ееш, -ее; зак. Знерухомець ад моцнага ўзрушэння; анямець ад здзіўлення і інш. Раптам Гарпіна схамянулася і ўся аслупянела ад здзіўлення — гэта ж па радыё называлі яе імя, звярталіся да яе! Краўчанка. Усхапіўшыся, ён [Вайцех] сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэдлікі пшаніцы, як толькі маглі. Пташнікаў. На дзядзьку-кухара глядзелі, Як бы яны [дзеці] аслупянелі. Колас.
@аслухацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. 1. Добра не пачуць, не разабраць, што сказана. — Дзвесце пудоў? — аж нахіліўся цераз стол Даніла. Ці не аслухаўся ён? Пальчэўскі.
2. Уважліва паслухаць нейкі час; услухацца. Аслухаўшыся,.. [Міхась] кашлянуў яшчэ раз, ужо сумыслу, ізноў па школе пайшоў шум. Колас.
@аслухаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Тое, што і абслухаць. [Шафёр:] — Мы раздзелі малога, урач агледзеў яго, аслухаў. Кулакоўскі.
@аслухвацца, -аецца; незак. Зал. да аслухваць.
@аслухваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аслухаць.
@асляк, -а, м. 1. Дзікі асёл.
2. Тое. што і мул1.
@асляня і аслянё, -няці; мн. -няты, -нят; н. Дзіцяня асла.
@асляпіць, асляплю, аслепіш, аслепіць; зак., каго-што. 1. Пазбавіць зроку, зрабіць сляпым.
// Часова пазбавіць здольнасці бачыць. На ганку.. [Кастуся] адразу асляпіла сонца і галава ажно закружылася ад чыстага паветра. Галавач.
// перан. Зрабіць моцнае ўражанне на каго-н. Усе гэтыя думкі яскравым святлом пражэктара асвяцілі перад.. [Андрэем] усё жыццё і на нейкі момант асляпілі яго. Галавач.
2.перан. Пазбавіць здольнасці правільна зразумець што-н., разабрацца ў чым-н. Злосць, лютая злосць асляпіла, затуманіла розум. Шамякін. Святло радасці захапіла, асляпіла.. [Аксану]. Кавалёў.
/ у безас. ужыв. І чаму ёй [Марылі] не ведаць было ў п[а]ру пра Івана, чаму не знайшоўся добры чалавек ды не сказаў ёй гэтага, чаму яе самую асляпіла? Брыль.
@асляпленне, -я, н. 1.Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. асляпляць — асляпіць і асляпляцца — асляпіцца.
2.перан. Няздольнасць правільна меркаваць пра што-н.; неразуменне таго, што адбываецца, дзеецца.
@асляпляльнасць, -і, ж. Уласцівасць асляпляльнага.
@асляпляльны, -ая, -ае.
1. Які слепіць вочы сваім вельмі яркім ззяннем, бляскам. Асляпляльная маланка. □ Рассыпаючы асляпляльныя іскры, дзевяцікласнікі раскройвалі на кавалкі заржаўленае цела танка. Скрыпка. Вакол было мора — шырокае, асляпляльнае, гулкае. Лось.
// Разм. Бліскуча-белы. Асляпляльны абрус. 2.перан. Які робіць моцнае ўражанне, зачароўвае прыгажосцю, бляскам і пад. Тумілін нёс нам асляпляльную ўсмешку. Савіцкі.
@асляпляцца, -яецца; незак. Зал. да асляпляць.
@асляпляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да асляпіць.
@асляціна, -ы, ж. 1. Аслінае мяса.
2.Лаянк. Тое, што і асёл (у 2 знач.).
@асмакавацца, -куюся, -куешся, -куецца; зак. Упадабаць што-н. па смаку. Люба ўсміхнулася: — Гэта мядзведзі. — І расказала пра тое, як мядзведзі асмакаваліся ў мёдзе. Васілевіч.
@асмалак, -лка, м. Кавалак абвугленага дрэва, галавешка. Яловы асмалак. □ І не было тут жывога месца, Адно чорныя асмалкі абсечаных снарадамі ствалоў. Лойка.
@асмалены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асмаліць.
@асмаліцца/11, асмалюся, асмалішся, асмаліцца; зак. Тое. што і абсмаліцца1.
@асмаліцца/22, асмалюся, асмалішся, асмаліцца; зак. Тое, што і абсмаліцца2.
@асмаліць/11, асмалю, асмаліш, асмаліць; зак., каго-што. Тое, што і абсмаліць1.
@асмаліць/22, асмалю, асмаліш, асмаліць; зак., што. Тое, што і абсмаліць2.
@асмальванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асмальваць—асмаліць1.
@асмальвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да асмаліцца
2.Зал. да асмальваць.
@асмальваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асмаліць
@асманскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да асманаў, належыць ім (у афіцыйных назвах, якія адносяцца да старой султанскай Турцыі); тое, што і турэцкі. Асманская імперыя.
@асманы, -аў. Старая назва туркаў. (Паводле імя султана Асмана І, заснавальніка Асманскай імперыі).
@асматычны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да осмасу. Асматычны ціск.
@асмейванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асмейваць — асмяяць.
@асмейвацца, -аецца; незак. Зал. да асмейваць.
@асмейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асмяяць.
@асмеліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак. Набрацца рашучасці, адважыцца што-н. зрабіць, сказаць і пад. Нарэшце ранічкаю, калі не зусім яшчэ развіднелася, Саўка асмеліўся зайсці ў Цімохаў двор. Колас.
@асмеліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго. Прыдаць каму-н. смеласці, рашучасці, адвагі. Ты [гусляр] адважыўся мне на сляпы перакор Вызваняці сусветныя трэлі; Платы маю шмат я для такіх непакор, Хто сябе проці мне стаць асмеліў. Купала.
@асмельвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да асмеліцца.
@асмельваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асмеліць.
@асмол, -у, м. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. асмольваць — асмаліць2.
2. Смалістая драўніна хвойных парод. Пнёвы асмол.
@асмолены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асмаліць2.
@асмолка, -і, ДМ -лцы, ж. Тое, што і асмол (у 1 знач.).
@асмольванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асмольваць — асмаліць2.
@асмольвацца, -аецца. Незак. да асмаліцца2.
@асмольваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асмаліць2.
@асмольшчык, -а, м. Рабочы, спецыяліст па асмолцы.
@асмольшчыца, -ы, ж. Жан. да асмольшчык.
@асмугласць, -і, ж. Уласцівасць асмуглага. Асмугласць ляжала на.. [Волеччыных] шчоках. Чорны.
@асмуглы, -ая, -ае.
1. Тое, што і смуглы.
// Абветраны; загарэлы. Сустрэну я мілага, прыгожага свайго, надзену на галаву яму васількова-блакітны вянок, і ўсміхнецца мілы ды пацалуе ў асмуглыя вусны. Каваль. Асмуглыя рукі яе [дзяўчыны] Захінаюць кажушок стары. Глебка.
2. Тое, што і асмужаны (у 2 знач.). Глядзіць [месяц] на дол, на лес асмуглы, Як нейкі дбалы вартаўнік. Колас. І назаўсёды асталася дзесьці і каляіністая сцежка паўз лес, і асмуглае неба, і маці. Чорны.
@асмужаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад асмужыць.
2.у знач. прым. Туманны, імглісты; пакрыты смугой. Я вельмі люблю.. бялюткія, заснежаныя палі, па-зімоваму асмужанае вячэрняе неба, маўклівыя ў шэрані прысады. Асіпенка. У асмужанай красе Твой бачу, восень, воблік. Панчанка.
// Пацямнелы. Месцам каля хлявоў яшчэ прытаіліся кучкі абледзянелага, асмужанага снегу. Крапіва.
3.у знач. прым. Абпалены сонцам; абветраны, загарэлы. На Зосі была зялёная ў чырвоных палосах вязаная кофта, яна пасавала да асмужанага, чарнабровага твару з задуменнымі чорнымі вачыма. Хадкевіч. Пастрыжаны, схуднелы, з асмужаным, пацямнелым тварам, бацька весела расказваў, якую смачную зварылі яны.. бульбу і як здорава елі яе, запіваючы бульбяным жа варам. Мехаў.
@асмужыць, асмужыць; зак. 1.што. Зацягнуць, пакрыць смугою, туманам, інеем, пад.
2.каго-што. Абпаліць, апячы сонцам; абветрыць. Колькі я пражыву, не ведаю. А хацелася б шмат пражыць, Навальніцамі ўсімі і ветрамі Вусны ўдосталь свае асмужыць Бураўкін. Яе [песню] асмужыць сонцам поўдзень, Асвеціць полюса брыльянт. Танк.
@асмяглы, -ая, -ае. Які страціў звычайную вільготнасць; перасохлы. Па дарозе сустракаліся вёскі і ля хат, часам у глыбокай задуме, шчыльна сцяўшы асмяглыя вусны, мацяркі-сялянкі з дзецьмі. Галавач. Асмяглая, знявечаная зямля чакала людскіх рук. “Работніца і сялянка”.
// Прывялы ад гарачыні (аб раслінах). Б'юць фашыстаў нашы батальёны, Курчыцца асмяглая трава. Смагаровіч.
@асмягнуць, -ну, -неш, -не; зак. Страціць звычайную вільготнасць; перасохнуць.
// Прывянуць ад гарачыні (аб раслінах).
@асмялелы, -ая, -ае. Які стаў смелым, пасмялеў, набраўся адвагі. Вінцэсь, як і першы раз, сядзеў поруч з Таняй і, асмялелы ад лішніх чарак, абяцаўся к восені зноўпрыехаць у Бярэзнікі. Навуменка.
@асмялець, -ею, -ееш, -ее; зак. Стаць смелым, пасмялець, набрацца адвагі. Хлопцысупакоіліся, асмялелі і адчувалі сябе значна лепш, як у цёмным небяспечным лесе. Маўр. Андрэйка, пачуўшы голас чалавека, асмялеў. Кавалёў.
@асмяянне, -я, н. Дзеянне паводле знач.дзеясл. асмяяць.
@асмяяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асмяяць.
@асмяяць, асмяю, асмяеш, асмяе; асмяём, асмеяце; зак., каго-што. Тое, што і абсмяяць.
@аснаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аснаваць.
@аснавацца, аснуецца; зак. Узнікнуць, утварыцца, арганізавацца; тое, што і заснавацца (у 1 знач.).
@аснаваць, асную, аснуеш, аснуе; аснуём, аснуяце; зак., што. 1. Зрабіць аснову тканіны.
2. Пачаць будаваць што-н.; закласці. Аснаваць падмурак. // Паставіць, устанавіць. Ён зноў на тым самым селішчы хату аснаваў. Сачанка.
3.перан. Тое, што і заснаваць (у 1, 2 знач.).
@аснастка, -і, ДМ -тцы, ж. Тое. што і аснашчанне.
@аснасціцца, аснашчуся, аснасцішся, аснасціцца; зак. 1. Забяспечыцца снасцямі, прыладамі.
2. Забяспечыць сябе неабходнымі тэхнічнымі сродкамі; абсталявацца.
@аснасціць, аснашчу. аснасціш, аснасціць; зак., каго-што. 1. Забяспечыць што-н. снасцямі.
2. Забяспечыць неабходнымі тэхнічнымі сродкамі, абсталяваннем.
@аснацкі, -ая, -ае. Уст. Які мае дачыненне да аснача, аснацтва. Аснацкая песня. □ І долечку сірочую хрысціла бабка з вокан,каб толькі не сурочыла зайздрослівае вока. Ды вытрымка аснацкая яго [Ульянава] вяла ў навуку па Волзе ўверх: юнацкая Казань шуміць на вулках. Вялюгін.
@аснацтва, -а, н. Уст. Аснацкі промысел.
@аснач, -а, м. Уст. Працаўнік на сплаве лесу; плытагон. Дзьме вецер у твар аснача маладога... Удалеч імкнецца Дзвіна. Зарыцкі. Каля кроснаў — ткачы, На плытах — асначы, На палях за плугамі — аратыя. Дзяргай.
@асначыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. Уст. Займацца аснацтвам.
@аснашчанасць, -і, ж. 1. Забяспечанасць чаго-н. снасцямі.
2. Забяспечанасць тэхнічнымі сродкамі, абсталяваннем. Тэхнічная аснашчанасць сельскай гаспадаркі.
@аснашчанне, -я, н. Снасці, прылады, якімі што-н. забяспечваецца; аснастка. Аснашчанне рыбалавецкага судна.
@аснашчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аснасціць.
@аснашчацца, -аецца; незак. Зал. да аснашчаць.
@аснашчаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аснасціць.
@аснашчванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аснашчваць — аснасціць.
@аснашчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аснасціць.
@аснашчэнне, -я, н. 1.Дзеянне паводле дзеясл. аснашчаць — аснасціць (у 2 знач.).
2. Тое, што і аснашчанне.
@аснежаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад аснежыць.
2.у знач. прым. Пакрыты снегам. А бярозы схілялі галіны На прасторны аснежаны шлях. Астрэйка. Аснежаныя зараснікі паблізу нагадвалі нейкі казачны лес. Хадкевіч.
@аснежыць, -жыць; зак., каго-што. 1. Пакрыць снегам каго-, што-н. Снежань малады аснежыў голы сад. Глебка.
2.перан. Зрабіць сівым, пасерабрыць валасы. Маладосць прамчыць з званкамі І галаву гады аснежаць, Мы будзем сэрцам юнакамі. Хадыка.
@аснова, -ы, ж. 1. Частка прадмета, на якой замацоўваюцца астатнія яго часткі; каркас, касцяк. Хлопцы.. прынеслі з лесу дзве расохі і ўбілі іх у зямлю. Наверсе паклалі перакладзіну, і аснова шалашыка была гатова. Чарнышэвіч. Рухаюцца ўперад асновы будучых машын на галоўным канвееры, абрастаючы ўсё новымі вузламі і дэталямі. Данілевіч.
2. Грунт ці штучнае збудаванне, на якім трымаецца, знаходзіцца што-н.; падмурак. Аснова вежы. // Ніжняя плоскасць, якой прадмет, збудаванне датыкаецца да паверхні чаго-н.
// Ніжняя частка якога-н. прадмета ці збудавання. Стог у аснове меў каля пяці метраў. □ Дваццатага чэрвеня мы ўжо змаглі прыступіць да падрыхтоўкі бетоннай асновы, а ў верасні распачалі ўкладку бетона. “Полымя”.
3.перан. Тое. што складае ядро чаго-н., з'яўляецца зыходным матэрыялам для ўтварэння, стварэння чаго-н.; узор, пачатак. Народная аснова літаратурнай мовы. □ Мы бачылі, што Маркс у 1845 годзе, Энгельс у 1888 і 1892 гг. уводзяць крытэрый практыкі ў аснову тэорыі пазнання матэрыялізму. Ленін. У аснову паэмы “Магіла льва” пакладзена народная легенда пра Машэку. Шкраба. Мы песні сваёй Палажылі ў аснову І чыстую праўду, І чыстую мову. Лужанін.
// Тое галоўнае, на чым грунтуецца, будуецца што-н. І тут у першы раз Міхала Вось гэта думка напаткала: Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, Каб з панскіх выпутацца пут, І там зажыць сабе нанова: Свая зямля — вось што аснова! Колас.
// звычайна мн. (асновы, -ноў). Пачаткі, прынцыпы (пра лад, сістэму і пад.). Хістаўся стары лад у самых асновах сваіх, у муках болю нараджаўся другі, новы парадак. Колас. І рушыць ён [час] і рве асновы ўсе старыя, Дрыжыць прад сілай той і цемра і туман. Гурло.
4.звычайна мн. (асновы, -ноў). Зыходныя, галоўныя палажэнні якой-н. навукі, тэорыі і пад. Асновы агратэхнікі. Тэарэтычныя асновы марксізма-ленінізма. Эстэтычныя асновы паэзіі. Асновы навукова-атэістычнага светапогляду. Фізіялагічныя асновы чалавечай псіхікі. Асновы мічурынскага вучэння. 5. Падоўжныя ніткі ў тканіне. Выў пад рукамі ў іх [ткачых] не шоўк, А просты, каляровы Па густу выбраны уток І тонкая аснова. Арочка.
6. Частка слова, якая раскрывае яго лексічнае значэнне і ў якую, апрача кораня, можа ўваходзіць прыстаўка і суфікс.
7. Старана геаметрычнай фігуры, перпендыкулярная да яе вышыні. Аснова трохвугольніка. Аснова сегмента. 8. Злучэнне, якое ўтварае пры ўзаемадзеянні з кіслотамі соль.
◊ Закласці асновычаго гл. закласці. Ляжаць у асновечаго;легчы ў асновучаго гл. ляжаць, легчы. На асновечаго — зыходзячы з чаго-н., апіраючыся на што-н.; на падставе. Узяць за асновугл.узяць.
@асноватворны, -ая, -ае. Кніжн. Які дае аснову (у 3 знач.) чаму-н.; асноўны, галоўны. Асноватворныя працы класікаў марксізма-ленінізма.
@асноўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асноўваць — аснаваць.
@асноўвацца, -аецца; незак. 1.на чым. Тое, што і грунтавацца. Разважанне асноўвалася на вядомых Чыкілевічу выпадках. Колас.
2.Зал. да асноўваць.
@асноўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аснаваць.
@асноўны/11, -ая, -ае. Найбольш важны, істотны, галоўны. Асноўны закон. Асноўная думка. Асноўныя сродкі вытворчасці. Асноўная задача. Асноўная спецыяльнасць. / у знач. наз.асноўнае, -ага, н. Звераў рашыўся на самае асноўнае, што магло яго выручыць. Алешка.
○ Асноўны капіталгл. капітал.
◊ У асноўным — у агульных, істотных рысах, у галоўным.
@асноўны/22, -ая, -ае. Які мае адносіны да асновы (у 5 знач.). Асноўныя ніткі.
@асноўны/33, -ая, -ае. Які мае дачыненне да асновы (у 8 знач.). Асноўны вокісел. Асноўная соль.
@асоба, -ы, ж. 1. Сукупнасць уласцівасцей пэўнага чалавека, якія складаюць яго індывідуальнасць. Усебаковае развіццё асобы. // Чалавек з пункту погляду яго характару, паводзін, становішча і г. д. Гераічная асоба. Бязвольная асоба. 2. Асобны чалавек у грамадстве; індывідуум. Роля асобы ў гісторыі. Прыватная асоба. 3. (з адценнем іроніі). Чалавек, які трымае сябе важна, ганарліва; персона. Ну, словам, дзядзька наш — асоба! Колас.
// У спалучэнні з ускоснымі склонамі займенніка “свой” або прыметніка “уласны” азначае: самога сябе, самому сабе і г. д. Машыніст па-свойму зразумеў усмешку, як пэўную даніну сваёй асобе. Лынькоў. [Саламон] злавіў сябе на тым, што вельмі дбае аб сваёй уласнай асобе. Бядуля.
4. Пра чалавека (часцей жаночага полу), калі не хочуць назваць яго імя. Асоба, якая званіла, відаць, пакрыўдзілася і павесіла трубку. Гурскі.
5. Граматычная катэгорыя, якая паказвае адносіны дзеяння да таго, хто гаворыць; адзначаецца як формай дзеяслова, так і пэўнай групай займеннікаў. Асоба дзеяслова. Дзеяслоў у трэцяй асобе. ○ Давераная асоба — чалавек, якому што-н. давяраецца, які можа дзейнічаць ад імя таго, хто давярае. Дзеючая асоба — персанаж у драматургічным творы. Зацікаўленая асоба — асоба, якая мае інтэрас да якой-н. справы. Службовая асоба — асоба, якая займае якую-н. пасаду ў дзяржаўным апараце. Трэцяя асоба — асоба, якая з'яўляецца пабочнай у адносінах да спрэчкі паміж двума бакамі. Юрыдычная асоба — установа, прадпрыемства ці арганізацыя як носьбіт правоў і абавязкаў.
@асобіна, -ы, ж. Кожны асобны арганізм, які самастойна існуе; індывідуум.
@асобна, прысл. Убаку ад іншых, паасобку. Дзяўчаты і падлеткі ішлі асобна. Мележ. Пакуль вернемся, каб усё гэта перабраў: мак асобна, пясок — асобна. Якімовіч.
// Толькі аднаму, без іншых. [Фёдар Мікалаевіч:] — Ну, я яму [Шугаеву] асобна выкажу падзяку. Крапіва.
// Паасобку, разлучыўшыся, у адзіноце. Разам — цесна, асобна — моташна. Прыказка.
@асобнасць, -і, ж. 1. Адметнасць, асаблівасць чаго-н; своеасаблівасць. У памяці чытача затрымалася колькі новых імён і ясней адзначыліся асобнасці літаратурных твораў цікавейшых папярэднікаў пісьменнікаў. Багдановіч.
2. Самастойнасць, адасобленасць. Асобнасць [пісьмовай мовы Вялікага княства Літоўскага] ад царкоўнаславянскай, старарускай і рускай літаратурнай моў у сённяшнім разуменні гэтага слова відочная. Чамярыцкі.
@асобны, -ая, -ае.
1. Які вылучаны з шэрагу іншых, існуе асобна побач з іншымі. Але ў таленце асобнага чалавека скандэнсаваны вопыт многіх пакаленняў людзей. Адамовіч.
// Некаторы, адзінкавы. [Маханько:] — Тое, што ў мінулым годзе было толькі на асобных участках, павінна перайсці на шырокія плошчы. Кулакоўскі. Чуваць былі асобныя словы, смех, паасобныя вясёлыя выкрыкі. Лынькоў.
// Адасоблены ад іншых, спецыяльна прызначаны для чаго-н.; адмысловы. Зося моўчкі пачала аглядаць: кухня і тры пакоі. І з кожнага ў кухню асобны ход. Чорны.
// Своеасаблівы, адметны. Так, і праўда: непадобны Быў Сымонка да другіх:Гэтабыў хлапчук асобны. Колас. Гэты быў нібы зусім асобны свет. Маўр.
2. Які з'яўляецца самастойнай тактычнай адзінкай, што не ўваходзіць у склад больш буйнага вайсковага злучэння. Асобны батальён. Асобная брыгада.
@асобы, -ая, -ае.
1. Які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне. Ад'ютант для асобых даручэнняў. □ Начальнік асобага аддзела Жукаўскай брыгады .. прыехаў да “Міцькі” з цікавай весткай. Брыль.
2. Адметны, не падобны да іншых; асаблівы, свой, толькі яму ўласцівы; індывідуальны. Запісаць сваю асобую думку.
@асовы, -ая, -ае. Абл. Асінавы. Мы грэліся каля пячуркі, у якой млява, з трывожным папіскваннем дыміліся асовыя галавешкі. Хведаровіч.
@асот, -у, М асоце, м. Пустазелле сямейства складанакветных, якое расце на палях, пры дарогах, у лясах і агародах. Цябе чакае ўжо ралля Прыгожай вольнай нівы, — Няма асоту, ні былля... Год будзе урадлівы. Чарот.
@асотавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да асоту.
@асоўвацца, -аецца. Незак. да асунуцца (у 1, 3 знач.).
@асоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асунуць.
@асочаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асачыць.
@асочванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асочваць—асачыць.
@асочвацца, -аецца; незак. Зал. да асочваць.
@асочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асачыць.
@асочка, -і, ДМ -чцы, ж. Разм. Аблава, абход і акружэнне звера загоншчыкамі; асочванне. Асочка ваўкоў.
@аспаваты, -ая, -ае. Тое, што і васпаваты.
@аспект, -у, М -кце. м. Кніжн. Пункт погляду, з якога разглядаюцца прадметы, паняцці, з'явы; разуменне чаго-н. у пэўнай плоскасці. Другі важны аспект у рабоцезчалавекам — павышэнне яго сацыяльнай, грамадзянскай адказнасці, усталяванне пачуцця дысцыпліны, высокай культуры ў працы. Машэраў. Але прырода ў Коласа, паэта-селяніна, не толькі прадмет любавання, яна, калі хочаце, мае сацыяльны аспект. Навуменка.
[Ад лац. aspectus — погляд.]
@аспід/11, -а, М -дзе, м. 1. Ядавітая змяя, якая водзіцца ў трапічных і субтрапічных краінах.
2.Разм. лаянк. Пра благога, падступнага чалавека.
[Грэч. aspis.]
@аспід/22, -у, М -дзе, м. Уст. Слаісты мінерал чорнага колеру, які раней ішоў на вытворчасць грыфельных дошак; тое, што і аспідны сланец (гл. сланец).
[Ад грэч. iaspis — яшма.]
@аспідны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да аспіду2. Аспідны сланец. // Зроблены з аспіду. Аспідная дошка. 2. Чорны, як аспід2.
@аспірант, -а, М -нце, м. Асоба, якая рыхтуецца да самастойнай навуковай або педагагічнай дзейнасці пры навукова-даследчай або вышэйшай навучальнай установе і пад кіраўніцтвам высокакваліфікаванага спецыяліста.
[Ад лац. aspirans, aspirantis — які дамагаецца, імкнецца, шукае.]
@аспірантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да аспірант.
@аспірантура, -ы, ж. Сістэма падрыхтоўкі пры вышэйшых навучальных установах або навукова-даследчых інстытутах прафесарска-выкладчыцкіх і навуковых кадраў. [Люба:] — Сур'ёзная, ну і разумная, нічога не скажаш, прафесар раіў ёй [Веры] у аспірантуру падавацца пасля інстытута. Лынькоў.
// Дзейнасць, вучоба аспіранта.
@аспіранцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аспіранта, аспірантуры. Аспіранцкі тэрмін.
@аспіратар, -а, м. Прыстасаванне, з дапамогай якога бяруцца пробы паветра, газаў і пад., каб вызначыць іх хімічны састаў, колькасць пылу, вільгаці і інш.
[Ад лац. aspirare — дзьмуць.]
@аспірацыя, -і, ж. 1. Высысанне вадкасці або паветра з якой-н. хворай поласці цела.
// Пранікненне ў дыхальныя шляхі чаго-н. пабочнага.
2.Спец. Абяспыльванне вытворчых памяшканняў шляхам высысання пылу. Цэнтральная аспірацыя. [Лац. aspiratio — дыханне.]
@аспірын, -у, м. Медыцынскі прэпарат, белае крышталічнае рэчыва, якое суцішае боль і паніжае тэмпературу; ацэтылсаліцылавая кіслата.
[Ням. Aspyrin, фр. aspirine.]
@аспрэчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аспрэчыць.
@аспрэчванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аспрэчваць — аспрэчыць.
@аспрэчвацца, -аецца; незак. Зал. да аспрэчваць.
@аспрэчваць, -аю, -аеш, -ае; незак. 1.Незак. да аспрэчыць.
2.што. Імкнуцца дасягнуць чаго-н. спаборніцтвам. Аспрэчваць першае месца на спаборніцтвах.
@аспрэчыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., што. Выступіць у спрэчках з абвяржэннем чыіх-н. думак, сцверджанняў; даказаць у спрэчцы памылковасць, беспадстаўнасць чаго-н.
@аставацца, астаюся, астаешся, астаецца; астаёмся, астаяцеся. Незак. да астацца.
@асталёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да асталявацца.
@асталоп, -а, м. Разм. лаянк. Дурань, ёлупень; бесталковы. Іванок зняважліва трасе галавою. — Я буду пытацца ў гэтага валасатага асталопа! — Пабойся бога, сынок! Што ты гаворыш! Ён жа [бацюшка] служка божы. Колас.
@асталявацца, -лююся, -люешся, -люецца; зак. Пасяліцца, асесці. Адным словам, жыхарства гэтай вёскі выяўляла сабою праўдзівых дзяцей лесу, якія як бы зусім яшчэ нядаўна асталяваліся тут і толькі што пераходзілі ад аднае формы жыцця да другой. Колас.
// Уладкавацца на працу, кватэру і пад. Назаўтра к вечару ён [Сашка] ужо асталяваўся і на працы і на кватэры, так што к дванаццаці гадзінам ночы быў ужо вольны. Чорны.
// Размясціцца, спыніцца. Незадаволеныя, мы пачалі аглядвацца і перамаўляцца, ці не лепш асталявацца ў якім-небудзь гумне. Марціновіч.
// перан. З'явіўшыся, замацавацца. Ад нараджэння ў нутры маім вечным госцем асталявалася гультайства. Пальчэўскі. На хмурных дарогах надоўга асталявалася восень. Чорны.
@астанкі, -аў; адз. няма. Цела нябожчыка; прах. Радзіма — гэта і той курганок зямлі, дзе ляжаць астанкі бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Сачанка.
@астанне, -я, н. Тое, што і развітанне. Прасілі на астанні перадаць паклон Маскве. Броўка. [Храпавіцкі:] — Э, давайце ўжо на астанні па чарцы.. на дарогу. Мурашка.
@астатак, -тку, м. 1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстаная, незатрачаная. [Пятровіч:] — І хоць твайму ён [Зарэчны] сэрцу міл, Збяры ў душы астаткі сіл, Развей апошняе сумненне. Бачыла. Тады мы падыходзілі да кухні са сваім посудам — хто з бляшанкай, а хто з чыгунком .., — і повар раздаваў астатак ежы. Чыгрынаў.
2.звычайна мн. (астаткі, -аў). Тое, што яшчэ збераглося, уцалела (ад разбурэння, гібелі і пад.). Мы скінем з дарогі астаткі гнілога. Колас. Мільгаюць бярозы — астаткі даўнейшых прысад. Гілевіч.
// Сляды чаго-н. мінулага, зніклага. Адбыўся Зосін расказ пра тыя справы, што назаўсёды .. адагналі ад Галены астаткі ўсялякай няпэўнасці наконт аднаго чалавека. Чорны.
3.толькі мн. (астаткі, -аў). Адходы якога-н. вытворчага працэсу. Кіслотныя астаткі. 4.толькі адз. Апошняя частка чаго-н. Астатак адпачынку. Астатак доўгу. □ Што ж яна [Вера] скажа? Гэтае пытанне не вылазіла ў яго [Мікалая] з галавы ўвесь астатак дня і назаўтра да абеду. Дамашэвіч.
◊ Да (без) астатку — поўнасцю, цалкам. На астатку — пад канец, напаследак; пры развітанні. Пасланец.. сказаў на астатку: “Сустрэнемся на барыкадах”. Пестрак.
@астаткавы, -ая, -ае. Тое, што і рэшткавы.
@астатні, -яя, -яе.
1. Які астаўся, іншы. Сцяпан Андрэевіч з брыгадай пайшоў адкопваць заводскія рэчы, а ўсе астатнія людзі ўзяліся за ачыстку галоўнага корпуса. Гурскі.
/ у знач. наз.астатнія, -іх. Чакаючы, пакуль падыдуць астатнія, хлопцы сядзелі на бярвеннях і, пыхкаючы цыгаркамі, вялі нетаропкія гутаркі, — адпачывалі. Шахавец.
/ у знач. наз.астатняе, -яга, н. [Міхайлаў:] — У нашага чалавека .. ёсць здаровае і законнае жаданне — самому пажыць у камунізме. Ігнараваць гэта жаданне нельга. А астатняе прыйдзе само сабою. Карпаў.
2. Такі, за якім не ідзе другое; які знаходзіцца ў самым канцы шэрагу прадметаў, з'яў і пад.; апошні. Падходзь чужы і хатні Заглянуць раз астатні Вось на таго, што дзетак Без часу кінуў гэтак. Купала.
// Перадсмяротны. Там карнікі паляць нявінных людзей, У гумны сагнаўшы іх разам, у стайні. Там крык разлягаецца немы, астатні, Старых, і жанчын, і маленькіх дзяцей. Зарыцкі.
3. Які застаўся к канцу; апошні. Усе гады, як пайшоў бацька на вайну, .. [маці] баялася і падумаць аб тым, каб спыніць сынаву вучобу. Намагалася з астатняй сілы. Якімовіч.
// у знач. наз.астатняе, -яга, н. Тое адзінае або невялікае, што засталося. Бедны астатнім падзеліцца. Астатняе аддала дзіцяці. ◊ З астатніх слоў, астатнімі словамі (абзываць, лаяцца)гл. слова.
@астацца, астануся, астанешся, астанецца; астанёмся, астаняцеся; зак. 1. Пабыць яшчэ нейкі час дзе-н.; не пакінуць якога-н. месца. [Доктар:] — У першыя дні вайны пайшла.. [Надзя] з таварышкай да яе бацькоў перачакаць ліхалецце, ды так і асталася тут. Васілевіч. Мяне мінаюць журавы з апошнім развітальным крыкам. Іх пераймі і запытай, Няхай дадуць астацца згоду. Астрэйка. Калі .. [Хурс] набіраў сабе людзей, астацца на заводзе ўдалося і Валодзю Кастрыцкаму. Чорны.
// з інф. Затрымацца з якой-н. мэтай. Алена асталася дажынаць гоні жыта. Чарнышэвіч. Галілей астаўся чакаць старшыню. Зарэцкі. Пасля налёту не прыйшоў катэр, і.. [Тоня] вымушана была астацца начаваць. Шамякін.
// Пабыць з кім-н., у каго-н. Астацца з дзецьмі. // Не перайсці (у наступны клас). Астацца на другі год. 2. (1 і 2 ас.не ўжыв.). Захавацца, уцалець, не знікнуць. [Мужчына:] — Вінтоўкі то можа і знайшліся б, каб добра пашукаць. Можа ў каго ад нямецкага фронту асталіся. Чорны. [Ларыса:] — Павер мне, што ў мяне нічога не асталося ад тых ранейшых пачуццяў. Лобан. Яго [Богута] няма, а ў мірнай хатцы Астаўся чад яго пагроз. Колас.
// Аказацца ў наяўнасці (пасля выкарыстання, выдаткавання і пад.). Адно толькі будзённае зрэб'е асталося ў .. [маці]: нават і пасажная ўся адзежына, што ад бацькі прынесла, пайшла ў ход. Чорны.
// Аказацца нявыкарыстаным або непераадоленым кім-н. (пра адлегласць і час). Да горада асталося кіламетраў шэсць. □ Дзесяць дзён асталося да канца гаспадарчага квартала. Чорны. У пачатку восені паехала Аленка ў Загор'е. Апошні год астаўся ёй павучыцца. Колас.
// каму, на каго. Дастацца каму-н., прыйсціся на долю каго-н. Уся спадчына асталася сыну. 3. Не перастаць быць якім-н., кім-н., знаходзіцца ў якім-н. стане. [Зося:] — А ты [Міхал] такі самы і астаўся, як і змалку быў. Чорны.
// з інф. Не змяніць свайго становішча, стану. [Гарус] паклаў..[лісты] на стол перад сабою, падпёрся локцямі і гэтак астаўся сядзець над імі. Чорны. Сажалка так і асталася нявыкапанай. Колас.
4. Аказацца, апынуцца ў якой-н. ролі, стане, становішчы і пад. Астацца ўдавой. □ [Міхал:] — Пустым той кут не астанецца. Не будзе нас — другі там сядзе. Колас. Пасля сходу [Пніцкі] астаўся адзін. Чорны. Сасноўскі, як вынікала са слоў Дзімінай, астаўся не зусім задаволены самой намесніцай. Карпаў.
// без чаго. Аказацца без чаго-н. Астацца без дроў. Астацца без абеду. □ Завойкала Хадося. Што рабіць? Як гэта без агароду астацца? Гроднеў. На бога спадзяешся — без кашулі астанешся. Прыказка. Пераступілі фашысты наш парог ды асталіся хто без рук, а хто без ног. Прыказка.
5. Аказацца ззаду, адстаць. [Зося] злезла з воза і пайшла, разглядаючы ўсё, як бы навіну якую; асталася і ішла адна. Чорны. “Я даганяў каня, але астаўся”, значыць, адстаў, не збегся. Лужанін. [Алена:] — Па-твойму, мне адпачываць не трэба.. Каменная я. Цэлы дзень, сагнуўшыся, адна, каб ад людзей не астацца... Ледзь ніву кончыла. Чарнышэвіч.
6.безас., каму і з інф. Трэба толькі, неабходна толькі. Ён ужо зрабіў усё, толькі грошы асталося атрымаць. ◊ Астацца без рук — моцна стаміцца, знемагчыся ад работы рукамі. Астацца з носам — пацярпець няўдачу. Астацца ў дурнях — а) прайграць у картачнай гульні “ў дурня”; б) перан. Быць падманутым, ашуканым.
@астача, -ы, ж. 1. Тое, што асталося пасля аддзялення часткі; рэшткі чаго-н. Бавар[ац].. выліў у сваю чарку астачу з бутэлькі, не спяшаючыся выпіў і падаўся з альтанкі да запрэжанай фуры. Ракітны. За канаўкаю чалавек прывязаў каня да мізэрнай астачы плота. Чорны.
2.Спец. Велічыня, якая атрымліваецца пры адыманні ад дзеліва здабытку дзельніка на цэлую дзель. Дзяленне без астачы. Астача ад дзялення. ◊ Без астачы — цалкам, поўнасцю.
@астачарцелы, -ая, -ае. Які да немагчымасці апрыкраў, надакучыў.
@астачарцець, -ею, -ееш, ее; зак. Разм. Вельмі надакучыць; абрыднуць, апрыкраць. І дзе запыніцца яна [лава людзей]? Астачарцела ёй вайна. Колас. Але астачарцелі ўсе Старых канонаў рытмы. Танк.
@астма, -ы, ж. Прыступы задышкі ў выніку хваробы сэрца або бронхаў. Бранхіяльная астма. Сардэчная астма. [Ад грэч. asthma — задышка.]
@астматык, -а, м. Разм. Хворы на астму.
@астматычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Жан. да астматык.
@астматычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да астмы. Астматычны кашаль. Астматычны бранхіт.
@астой, -ю, м. Цяжкае пачуццё, якое астаецца пасля якой-н. падзеі, хвалявання, перажывання. Пасля суда над Баешкам усё ж астаецца нейкі цяжкі астой. Шынклер.
@астойвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да астояцца.
@астойлівасць, -і, ж. Спец. Здольнасць судна захоўваць раўнавагу пры плаванні. Астойлівасць карабля.
@астойлівы, -ая, -ае. Спец. Які мае астойлівасць. Астойлівае судна.
@астоя, -і, ж. Слуп, клетка пад мостам; паля.
@астояцца, астоюся, астоішся, астоіцца; зак. 1. Стаць спакойным, перастаць калыхацца (звычайна пра вадкасць). Вада перастала кіпець, астоялася, і тады на дне бляшанкі Антон Ягоравіч убачыў зусім зялёныя жытнія зярняткі. Чыгрынаў. Там вырывалася з балота Жоглаўка — рака-крыніца, варушыла ваду, не давала астояцца. Пташнікаў.
2. Утрымацца на нагах. Кірэй захістаўся, паліцаі памкнуліся падтрымаць яго, але ён адпіхнуў іх рукі, сабраў апошнія сілы і астояўся. Дамашэвіч.
@астра, -ы, ж. Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі кветкамі рознай афарбоўкі без паху. На тумбачцы каля ложка хворага ў шкляным збанку стаялі прыгожыя свежыя кветкі — белыя і ружовыя астры, цёмна-карычневыя гваздзікі. Краўчанка.
[Ад грэч. astron — зорка.]
@астра... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову зорны, напрыклад: астрафізіка, астралогія.
[Ад грэч. astron — зорка.]
@астрабатаніка, -і, ДМ -ніцы. ж. Раздзел астрабіялогіі, які вывучае біялагічныя праблемы існавання расліннасці на іншых планетах.
@астрабіялогія, -і, ж. Навуковая дысцыпліна, якая даследуе жыццё ў Сусвеце ва ўсіх яго праявах.
@астравы/2гл. востраў.
@астрагеалогія, -і, ж. Раздзел геалогіі, які займаецца вывучэннем будовы планет.
@астракізм, -у, м. 1. У Старажытнай Грэцыі — выгнанне небяспечных для дзяржавы грамадзян, што вырашалася шляхам тайнага галасавання чарапкамі, на якіх пісалася імя выгнанніка.
2.перан. Выгнанне, ганенне.
[Грэч. ostrakismos, ад ostrakon — чарапок.]
@астралагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да астралогіі. Астралагічныя прадказанні.
@астраліт, -у, М -ліце. м. 1. Шкляны сплаў чырвонага колеру.
2. Род выбуховага рэчыва.
@астралогія, -і, ж. Ілжывае вучэнне аб уплыве нябесных свяціл на зямныя падзеі і жыццё людзей (як і ў старажытнасці, займаецца прадказаннем будучага па размяшчэнні нябесных свяціл).
[Грэч. astron — зорка і logos — вучэнне.]
@астральны, -ая, -ае. Спец. Зорны. Астральны свет.
@астралябія, -і, ж. Вугламерны інструмент, які даўней выкарыстоўваўся для вызначэння становішча нябесных цел, пазней пры здымцы планаў мясцовасці; цяпер заменены тэадалітам.
[Грэч. astron — зорка і labein — узяць.]
@астраметрыст, -а, М -сце, м. Спецыяліст у галіне астраметрыі.
@астраметрычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да астраметрыі. Астраметрычныя работы. Астраметрычныя назіранні.
@астраметрыя, -і, ж. Раздзел астраноміі, які займаецца вызначэннем бачнага месцазнаходжання нябесных цел і вымярэннем часу.
[Ад грэч. astron — зорка і metreo — мераю.]
@астранавігацыя, -і, ж. Раздзел астраноміі, прысвечаны вызначэнню становішча і курсу карабля ці самалёта па нябесных свяцілах.
@астранамічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да астраноміі. Астранамічная абсерваторыя. Астранамічныя назіранні. Астранамічная гадзіна. ○ Астранамічныя лічбыгл. лічба.
@астранаўт, -а, М -ўце, м. Спецыяліст у галіне астранаўтыкі; тое што і касманаўт.
@астранаўтыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Навука аб палёце лятальных апаратаў у сусветнай прасторы. Інстытут астранаўтыкі. [Ад грэч. astron — зорка і nautes — мараплавец.]
@астранаўтычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да астранаўтыкі. Астранаўтычны кангрэс.
@астраном, -а, м. Спецыяліст у галіне астраноміі.
@астраномія, -і, ж. Навука пра нябесныя целы і сістэмы нябесных цел, іх паходжанне, будову, законы руху, хімічны састаў.
[Грэч. astron — зорка і nomos — закон.]
@астраўлянін, -а, м. Жыхар вострава.
@астраўлянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да астраўлянін.
@астраўны, -ая, -ое. Які мае адносіны да вострава. Астраўная тэрыторыя. Астраўная расліннасць. // Які знаходзіцца, размяшчаецца на востраве, астравах. Астраўная дзяржава.
@астрафізік, -а, м. Спецыяліст у галіне астрафізікі
@астрафізіка, -і, ДМ -зіцы, ж. Раздзел астраноміі, які вывучае фізічныя з'явы і хімічныя працэсы ў нябесных целах.
@астрафізічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да астрафізікі. Астрафізічныя назіранні. Астрафізічныя з'явы.
@астрог, -а, М -розе, м. Уст. 1. Месца, дзе трымаюць зняволеных; турма. Сцяпан толькі пазалетась, калі прыйшлі таварышы, вярнуўся з панскага астрога, прычакаўшы, нарэшце, таго, за што пакутаваў. Брыль. [Гарус:]— Мяне польскія жандары пасадзілі былі разам з табою [Галёнай] у астрог. Чорны.
2. У старажытнасці — умацаваны горад, абнесены тынам.
@астрожнік, -а, м. Уст. Той. хто пасаджаны ў астрог (у 1 знач.); арыштант. А ў Лукішках, у Картуз-Бярозе, у пастарунках ды ў падзямеллях звіняць ланцугамі астрожнікі, паміраюць тыя людзі, якія сваю долю гукалі з усходу, якія ленінскую праўду сеялі ў сэрцах заняволеных людзей. Бялевіч.
// Астрожны наглядчык.
@астрожніца, -ы, ж. Уст. Жан. да астрожнік.
@астрожны, -ая, -ае. Уст. 1. Які мае адносіны да астрога. Астрожны рэжым. 2.у знач. наз.астрожны, -ага, м. Тое, што і астрожнік.
@астролаг, -а, м. Той, хто займаецца астралогіяй.
@аструганы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад астругаць.
@астругаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Тое, што і абстругаць.
@астругванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. астругваць — астругаць.
@астругвацца, -аецца; незак. Зал. да астругваць.
@астругваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да астругаць.
@астрыганне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. астрыгаць — астрыгчы і астрыгацца — астрыгчыся.
@астрыгацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да астрыгчыся.
2.Зал. да астрыгаць.
@астрыгаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да астрыгчы.
@астрыгчы, астрыгу, астрыжэш, астрыжэ; астрыжом, астрыжаце, астрыгуць; каго-што. Зрэзаць валасы, шэрсць, ногці каму-н. нажніцамі, машынкай. Ён стаў насіць галіфэ і валасы астрыг. Чорны. Голай аўцы не астрыжэш. Прыказка.
@астрыгчыся, астрыгуся, астрыжэшся, астрыжэцца; астрыжомся, астрыжацеся, астрыгуцца; зак. Зрэзаць сабе валасы нажніцамі або машынкай; пастрыгчыся.
@астрыжаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад астрыгчы.
@астуджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад астудзіць.
@астуджвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да астудзіцца.
2.Зал. да астуджваць.
@астуджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да астудзіць.
@астудзіцца, астуджуся, астудзішся, астудзіцца; зак. Стаць халодным або халаднейшым. За ноч вада астудзілася.
@астудзіць, астуджу, астудзіш, астудзіць; зак., каго-што. 1. Зрабіць халодным або халаднейшым. Астудзіць ваду. □ А на дварэ было парна. Навальніца і ноч не астудзілі дзённай гарачыні. Асіпенка. Паліць гарачае сонца, І вецер яго не астудзіць. Танк.
2.перан. Разм. Стрымаць, суцішыць сілу, палкасць якога-н. пачуцця, жадання і пад. От што значыць час: ён можа астудзіць, патушыць самы вялікі пажар пачуццяў. Сабаленка. Наведванне пісара Васількевіча яшчэ болей астудзіла ў настаўніку жаданне да далейшых візітаў. Колас. Васіль ураз астудзіў гэтага вяртлявага чалавека. Шамякін.
@аступацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да аступіцца.
@аступіцца, аступлюся, аступішся, аступіцца; зак. Разм. 1. Няёмка, няўдала ступіць. Імкнучыся хутчэй ісці, ён [Клышэўскі] аступіўся і ўляцеў па шыю ў самую багну. Броўка. Я.. пабег у Зачэпічы. Ля Барылавай кузні аступіўся, падвярнуў нагу. Бажко.
2.перан. Памыліцца ў чым-н. [Старшыня:] — Я наогул думаю: добра чалавек робіць — пахвалі, аступіўся — крытыкуй, не запускай. Прокша. А што, калі ў чым аступішся, не тое скажаш? Ермаловіч.
@астыванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. астываць — астыць.
@астываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да астыць.
@астыгматызм, -у, м. Спец. Недахоп аптычнай сістэмы або праламляльнай здольнасці вока, які заключаецца ў тым, што прамені, выйшаўшы з аднаго пункта, не збіраюцца зноў у адным фокусе і адбітак (адлюстраванне) атрымліваецца расплывістым.
[Ад грэч. “a” — не і stigme — пункт, метка.]
@астыгматычны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да астыгматызму.
@астылы, -ая, -ае.
1. Які стаў халодным, прастыў. Мацей прынёс з-пад паветкі бярэмца дроў, пакідаў іх у рэдкі душок астылай печы. М.Стральцоў.
2.перан. Які стаў спакайнейшым. Не астылы ад уражанняў дня, Васіль Пятровіч зноў і зноў спрабаваў загаварыць з.. [Верай Антонаўнай] пра работу камісіі. Карпаў.
@астынуць, -ну, -неш, -не; зак. Тое, што і астыць.
@астыт, -у, М -тыце, м. Спец. Запаленне косці.
[Ад грэч. osteon — косць.]
@астыць, астыну, астынеш, астыне; зак. 1. Стаць халодным, прастыць. Чай астыў. Абед астыў. □ Куй жалеза, пакуль не астыла яно! Купала. Пятрусь падкідаў вуг[о]лле ў топку, каб паравоз не астыў часам. Лынькоў. Хата за ноч добра такі астыла. Значыць, памацнеў мароз. Пестрак.
// Аддаўшы цяпло, прыйсці ў нармальны стан (пра цела). Як конь астыў, [фурманшчык] звадзіў яго пад студню напаіць і ўсыпаў яму аўса. Чорны. Відаць, іх [двух маладых хлопцаў] вось толькі што выклікалі з вечарынкі, яны яшчэ не астылі ад полькі. Лужанін.
2.перан. Стаць спакайнейшым, страціць жвавасць. [Крушынскі:] — Я ўжо астыў. Мне сёлета стукнула сорак год. Бядуля.
// Супакоіцца, апамятацца пасля гневу, злосці і пад. Валя ўмомант астыла, і ў словах яе не было ні злосці, ні знявагі да мачыхі. Васілевіч.
// Страціць да каго-, чаго-н. цікавасць, перастаць цікавіцца кім-, чым-н. У Леаніда ўзнікла раўнівае падазрэнне — а можа, яна [Аля] ўжо астыла да яго, можа, гэта спатканне ўжо не ў радасць? Мележ. [Мацвей:] — Я загаруся: вот, здаецца б, усё зрабіў — а назаўтра вазьму і астыну. Лобан. Перамяніўся і.. [Баран] сам. Стаў крыклівы дома, менш бавіўся з дзецьмі, астыў да жонкі. Дамашэвіч.
// Аслабець, знікнуць (пра пачуцці). Каб не даць астыць пачуццю .. салідарнасці, ён голасна крыкнуў: — Вольга! Жонка, стань перада мной, як ліст перад травой: ідзі сустракаць маіх прыяцеляў! Колас.
@астэа... Першая частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае словам косць і касцявы, напрыклад: астэасклероз, астэалогія, астэаміэліт.
@астэалагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да астэалогіі.
@астэалогія, -і, ж. Раздзел анатоміі, які вывучае форму і структуру касцей.
[Ад грэч. osteon — косць і logos — вучэнне.]
@астэаміэліт, -у, М -ліце, м. Спец. Запаленне касцявога мозгу, якое звычайна пашыраецца на ўсе слаі косці.
[Ад грэч. osteon — косць і myelos — мозг.]
@астэасклероз, -у, м. Спец. Хваравітае ўшчыльненне косці.
[Н.-лац. osteosclerosis.]
@астэатамія, -і, ж. Спец. Аперацыя рассячэння косці з мэтай выпраўлення яе або падаўжэння.
[Ад грэч. ostein — косць і tome — рэзанне.]
@астэнік, -а, м. 1. Чалавек, будове цела якога характэрны высокі рост, хударлявасць, доўгая шыя, выцягнуты чэрап, вузкі, рэзка акрэслены твар.
2. Чалавек, які пакутуе ад астэніі.
@астэнічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да астэніі.
@астэнія, -і, ж. Стан агульнай слабасці арганізма; бяссілле.
[Ад грэч. astheneia.]
@астэолаг, -а, м. Спецыяліст у галіне астэалогіі.
@астэроіды, -аў; адз.астэроід, -а, М -дзе, м. Малыя планеты, якія абарачаюцца вакол Сонца, галоўным чынам паміж арбітамі Марса і Юпітэра.
[Ад грэч. astron — зорка і eidos — выгляд.]
@асуджальны, -ая, -ае. Які асуджае. Асуджальны позірк.
@асуджанасць, -і, ж. Стан асуджгнага. Асуджанасць лёсу.
@асуджаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад асудзіць.
2.у знач. прым. Такі, якому суджана гібель.
3.у знач. наз.асуджаны, -ага, м.;асуджаная, -ай, ж. Той (тая), хто прызнаны вінаватым і нясе кару згодна з судовым прыгаворам.
@асуджацца, -аецца; незак. Зал. да асуджаць.
@асуджаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асудзіць.
@асуджвацца, -аецца; незак. Зал. да асуджваць.
@асуджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асудзіць.
@асуджэнне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. асудзіць.
@асудзіць, асуджу, асудзіш, асудзіць; зак., каго-што. 1. Прызнаўшы вінаватым, вынесці абвінаваўчы прыгавор.
2. Прызнаць заганным, ганебным што-н.; выказаць неадабрэнне каму-, чаму-н. Адна толькі Волька, ідучы паўз хату Лявона, рэдка калі прамінала, каб не асудзіць уголас старых. Васілевіч. Старэйшыя жанчыны сурова асудзілі [Таццяну] за тое, што яна кінула дзіця. Шамякін.
3.перан.; на што або з інф. Аддаць, пакінуць (на волю лёсу, на голад і пад). Фашысцкія акупанты імкнуліся зрабіць партызанскія раёны зонай пустэчы, вынішчыць пасевы і тым самым асудзіць насельніцтва і народных мсціўцаў на голад. “Звязда”.
@асунуты, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад асунуць.
2.у знач. прым. Стомлены, схуднелы, змарнелы. Асунуты твар. □ Напалоханая маці моўчкі перавяла погляд на сына, ён, зблажэлы і асунуты, з ускудлачанымі на галаве валасамі .. ляжаў на лаве. Гурскі.
@асунуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. 1. Паступова апусціцца ўніз, асесці; спаўзці. І застагнала вёска, затрашчалі трухлявыя перакладзіны зрубаў, асунуліся на зямлю саламяныя стрэхі. Бажко. Глянуў угару Тараска, на сосны. А на галінах — поўна снегу. Вісіць глыбамі. Вось-вось асунецца ўніз. Юрэвіч.
2. Паволі апусціцца (пра чалавека або пра жывёлу); зваліцца, асесці. І толькі за поўнач.. [Геня] млява асунуўся на зямлю і заснуў моцным сном спрацаванага чалавека. Якімовіч.
3.перан. Моцна схуднець (пра твар або пра чалавека са схуднелым тварам); змарнець. [Ян Стафанковіч] з выгляду вельмі намнога пастарэў, асунуўся, стаў сухі і, здаецца, яшчэ даўжэйшы, як быў. Чорны. Твар яе [Калістрыхі] пацямнеў, асунуўся. Пташнікаў. Ад цяжкіх думак і гора за цэлы дзень бедалага асунуўся, пахуднеў і на захадзе сонца ледзьве давалокся да вёскі следам за каровамі. Хадановіч.
@асунуць, -ну, -неш, -не; зак., што. Ссунуць з чаго-н. уніз, заваліць што-н. Асунуць край ямы.
@асучасніваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асучасніць.
@асучасніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., што. Зрабіць такім, які больш адпавядаў бы духу сучаснасці. Асучасніць п'есу.
@асушак, -шка, м. Край булкі свежага хлеба; сухі кавалак хлеба. [Якаў] адламаў кавалачак асушка, к роту паднёс. Лобан.
@асушальнік, -а, м. Спец. Асушальны роў.
@асушальны, -ая, -ае. Які мае адносіны да асушэння. Асушальныя работы. // Які прызначаны, служыць для асушэння. Асушальны канал.
@асушаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асушыць.
@асушацца, -аецца; незак. Зал. да асушаць.
@асушаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асушыць.
@асушванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асушваць — асушыць.
@асушвацца, -аецца; незак. Зал. да асушваць.
@асушваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асушыць.
@асушка, -і, ДМ -шцы, ж. Тое, што і асушэнне. Пачаліся вялікія работы па асушцы спрадвечных беларускіх балот. Паслядовіч.
@асушыць, асушу, асушыш, асушыць; зак., што. 1. Зрабіць сухім, адвёўшы лішак вады. Асушыць балота. 2. Выпіць тое, што змяшчаецца, знаходзіцца ў чым-н. Іван Антонавіч.. схапіў конаўку з вадой і асушыў яе да дна. Асіпенка.
◊ Асушыць вочы — перастаць плакаць. Асушыць слёзыкаму — суцешыць каго-н.
@асушэнне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. асушаць — асушыць (у 1 знач.).
@асфальт, -у, М -льце, м. 1. Прыродная або штучная чорная смалістая маса, якая выкарыстоўваецца ў некаторых галінах прамысловасці і якой пакрываюць дарогі, тратуары. Тхнула смалістым вод[а]рам, ішлі дымы... Людзі мяшалі кіпучы асфальт. Чорны. [Хлопцы] падняліся на ўзвышша, адтуль была відаць пакрытая асфальтам дарога. Гурскі.
2. Дарога, тратуар, пакрытыя такой масай. Ледзь чутна шасцяць па асфальце таксі. Навуменка. Асфальт скончыўся. Далей пайшла брукаваная шаша. Корбан.
[Ад грэч. аsphaltos — горная смала.]
@асфальтаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асфальтаваць.
@асфальтаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асфальтаваць.
@асфальтавацца, -туецца; незак. Зал. да асфальтаваць.
@асфальтаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., што. Пакрыць (пакрываць) асфальтам (у 1 знач.). Асфальтаваць вуліцу.
@асфальтавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да асфальту. Асфальтавая вытворчасць. // Пакрыты асфальтам. Асфальтавыя тратуары.
@асца, -ы, ж. Абл. Сліна. Шмігельскі ледзь яблыкам не ўдавіўся. Асцы поўны рот набегла, і ён цвыркнуў на ток. Лобан. Ужо спаўдня і ўжо касцу Аж гоніць з голаду асцу. Крапіва.
@асцепваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асцяпаць.
@асцерагацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Прымаць якія-н. меры перасцярогі; быць асцярожным. У той дзень была галалёдзіца, тратуары зрабіліся слізкімі, і Валіку прыходзілася ўвесь час асцерагацца, каб не пакаўзнуцца. Жычка. — Ах, сынок, ці ж так можна? Асцерагайся, не лезь на ражон! — маліла маці і несла то вішань, то свежага малака, то ягад. Карпюк.
// каго. Быць асцярожным у сваіх адносінах з кім-н.; пабойвацца каго-н. Падпольнае і партызанскае жыццё навучыла яго [Косцю] асцерагацца ворага, не падпускаць яго да сябе. Якімовіч. Князь.. славіўся адвагай і вельмі запальчывым характарам, і.. яго асцерагаліся. Самуйлёнак. А Грышка, дык той проста лічыў Казюка не сваім хлопцам і казаў усім асцерагацца яго. Чарот.
2.чаго або з інф. Устрымлівацца ад чаго-н., пазбягаць чаго-н. з перасцярогі. Асцерагаліся партызаны да пары да часу выдаць свой баявы сакрэт. Лынькоў. Сотнікаў адчуваў, як проста было ператварыцца з напарніка ў абузу, і найбольш асцерагаўся менавіта таго, хоць і ведаў, што калі здарыцца найгоршае — выйсце для сябе знойдзе сам, не абцяжарыць нікога. Быкаў.
@асцерагаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што. Раіць асцерагацца каго-, чаго-н., перасцерагаць ад чаго-н. шкоднага, небяспечнага, што здольна зрабіць зло. — Ты толькі, Міхась, не накідвайся адразу на яду, — асцерагаў Міхася Пятрусь. Колас. Але май на ўвазе, што яна, Зося, нічога не забыла і ніколі не забудзе. І мільёны не забудуць. І ты не асцерагай яе ад мінулага. Яна не баіцца яго. Шамякін.
@асцерагчы, -рагу, -ражэш, -ражэ; -ражом, -ражаце, -рагуць. Зак. да асцерагаць.
@асцерагчыся, -рагуся, -ражэшся, -ражэцца; -ражомся, -ражацеся, -рагуцца. Зак. да асцерагацца.
@асцё, -я, н., зб. Тонкія, доўгія асцюкі на каласах некаторых злакаў (ячменю, жыта, пшаніцы).
@асціна, -ы, ж. Асцё; адзін вусік асця або частачка яго.
@асцістасць, -і, ж. Уласцівасць асцістага. Асцістасць коласа.
@асцылограф, -а, м. Прыбор, які ўжываецца ў тэхніцы, медыцыне і інш. для назірання і запісу электрычных працэсаў.
[Ад лац. oscillum — хістанне, ваганне і грэч. grаpho — пішу.]
@асцылятар, -а. м. Спец. Любая сістэма цел, здольная рабіць ваганні (механічныя, электрамагнітныя і пад.).
[Ад лац. oscillum — хістанне, ваганне.]
@асцюк, -а, м. Тонкі доўгі вусік на каласах некаторых злакаў (ячменю, жыта, пшаніцы). Ячменныя асцюкі з пылам забіваліся яму за каўнер. Чорны. Салавейка ўдавіўся ячменным асцюком. Прыказка.
@асцюкаватасць, -і, ж. Уласцівасць асцюкаватага.
@асцюкаваты, -ая, -ае. Багаты на асцюкі, з асцюкамі. Асцюкаватая пшаніца.
@асцябаць, -аю, -аеш, -ае; зак. каго-што. Пабіць, абхвастаць (чым-н. гнуткім, тонкім).
@асцябліцца, -ліцца; зак. Развіваючыся, выйсці ў сцябло (аб раслінах).
@асцяпаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Абабіць з вопраткі пыл і інш.
@асцярога, -і, ДМ -розе, ж. 1. Асцярожныя, далікатныя адносіны да каго-, чаго-н., выкліканыя бояззю пашкодзіць, патурбаваць. Я трымаў яе [Іру] у абдымках, пяшчотна, з асцярогай, як злоўленую маладую птушку. Пташнікаў. Падсунуўшыся блізка да Зосі, яна [Тэкля] з асцярогаю кранулася яе рукі. Гартны.
2. Ахоўныя меры, якія выкліканы неабходнасцю папярэдзіць непрыемную нечаканасць. Не палілі агнёў, нават цыгаркі і тыя з асцярогай хавалі ў рукаў. Шахавец.
@асцярожлівасць, -і, ж. Уласцівасць асцярожлівага.
@асцярожлівы, -ая, -ае. Тое, што і асцярожны.
@асцярожнасць, -і, ж. Уласцівасць асцярожнага. Далейшая размова збліжае іх [Лабановіча і Вольгу Віктараўну], рассейвае тое недавер'е і тую асцярожнасць, што замінаюць выяўленню шчырасці і адкрытасці паміж людзьмі, асабліва малазнаёмымі. Колас. Як бы там ні было, ён [Чарпакевіч] ужыў, якую мог, асцярожнасць, каб толькі ўсё абышлося ціха. Чорны.
@асцярожнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Дзейнічаць з асцярогай, быць асцярожным.
@асцярожны, -ая, -ае. Які дзейнічае з аглядкай, асцярогай, імкнецца прадбачыць магчымую непрыемнасць, небяспеку. Выдаў майстар кнігу, Вынасіў сумленна. Асцярожны крытык Пахваліў: — Не дрэнна! Лужанін. У Пракопе сядзеў усё яшчэ стары Пракоп, асцярожны, падазроны, недаверлівы. Колас.
// Які робіцца з асцярогаю, так, каб не звярнуць чыёй-н. увагі, не пашкодзіць што-н., не патурбаваць каго-н. Старая не спала ад болю ў нагах, і асцярожны стук у шыбу не разбудзіў яе, а проста спалохаў. Брыль.
// Далікатны, акуратны. Асцярожныя моцныя рукі прытулілі дзяўчынку да гімнасцёркі. Гарбук. Тут [у небе] трэба быць асцярожным: ледзь недагледзіш — і ўспамінай як звалі. Гамолка.
@асыпак, -пку, м. Тое, што асыпалася з гары ў выніку разбурэння пароды.
@асыпанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асыпаць — асыпаць і асыпацца — асыпацца.
@асыпаны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад асыпаць.
2.у знач. прым. Разм. Пакрыты высыпкай, болькамі (пра твар, губы і інш.).
@асыпацца/1, -плецца; зак. 1. Адваліўшыся, разваліўшыся, асунуцца ўніз. Цяпер ён [мурашнік] даходзіў да другога сука. І раптам асыпаўся, аб'ехаў. Чорны. Толькі пабелка на ёй [вежы]з гадамі асыпалася, і вежа выглядае цяпер чырвонай. Краўчанка.
2. Апасці (пра лісце, зерне і пад). Асыпаліся пялёсткі вяргіні. // Застацца без лісця, пялёстак; агаліцца. Пасох верас, парудзела папараць, не адскочыла нават ад зямлі, асыпаўся багун і ягаднік. Пташнікаў.
@асыпацца/2, -аецца; незак. 1.Незак. да асыпацца.
2.Зал. да асыпаць.
@асыпаць/1, -плю, -плеш, -пле; зак., каго-што. 1. Абсыпаць з усіх бакоў чым-н.; пакрыць усяго слоем чаго-н. сыпучага. Тут вясна асыпала ўсё цветам. Танк.
2. Скінуць лісце, пялёсткі, іголкі і пад.; агаліцца. Асыпаў сад свае пялёсткі. 3.перан.; чым. Шчодра, багата абдарыць чым-н.; накіраваць на каго-н. што-н. у мностве. Асыпаць пахваламі. □ — Тады... я не пайду. Зусім не пайду! — Сказала [Макрына], мяркуючы асыпаць Яўгена іскрамі злосці. Баранавых.
4.безас. Разм. Пакрыць высыпкай, абкідаць (губы, рот, цела).
@асыпаць/2, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асыпаць.
@асьміна, -ы, ж. 1. Старая мера аб'ёму сыпкіх цел, роўная палове чвэрці ці 1/8 бочкі (каля 105 л). Цешыла яе [маці] і тое, што скупы Вінцук усё ж прывёз нам за нашу службу дзве асьміны жыта і два мяшкі бульбы. Якімовіч.
2. Пасудзіна мерай на тры пуды збожжа. Мераць асьмінаю. □ На вербах бэры там раслі, на соснах — гарбузы з асьміну. Дубоўка.
@асэнсаванасць, -і, ж. Уласцівасць асэнсаванага. Асэнсаванасць успрыманняў.
@асэнсаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асэнсаваць.
@асэнсаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад асэнсаваць.
2.у знач. прым. Разумны, прадуманы. Асэнсаваная работа. Асэнсаванае запамінанне.
@асэнсаваць, -сую, -суеш, -суе; зак., што. Зразумець, усвядоміць сэнс, значэнне чаго-н. І дзіўныя пачуцці апанавалі мяне: да болю ў сэрцы захацелася паехаць туды, на поўдзень, дзе ідзе, шырыцца страшная бітва, якую нават цяжка асэнсаваць. Шамякін.
@асэнсоўванне, -я, м.Дзеянне паводле знач. дзеясл. асэнсоўваць — асэнсаваць.
@асэнсоўвацца, -аецца; незак. Зал. да асэнсоўваць.
@асэнсоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асэнсаваць.
@асэсар, -а, м. 1.Гіст. У Старажытным Рыме, у сярэдневяковай Еўропе, у дарэвалюцыйнай Расіі і ў некаторых буржуазных дзяржавах — судовая службовая асоба, засядацель. [Няміра:] — Гэтулькі знайшлося асэсараў, яктолькі паны прыйшлі, што кожнаму мы ўсёй вёскаю вінаватыя то таго, то гэтага, то за гэтае, то за тое асталіся. Чорны.
2.Разм. іран. Важны, уплывовы чалавек. [Павал:] — Ён [поп] думае, калі дачку аддаў за армейскага камандзіра, дык ужо вельмі вялікі асэсар? Чорны.
○ Калежскі асэсар — грамадзянскі чын восьмага класа дарэвалюцыйнай Расіі.
[Лац. assessor.]
@асэсарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да асэсара, належыць асэсару. Асэсарскі суд.
@асявы, -ая, -ое. Тое, што і восевы.
@асягнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што. Ахапіць, акінуць, спасцігнуць. А хараства, а пекнаты — не асягнеш і думкай шчырай. Дубоўка.
@асяданне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асядаць — асесці.
@асядаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асесці.
@асядланы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асядлаць.
@асядлаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. 1. Прымацаваць сядло на спіне каня. Прачнуўся Дубяга далёка да дня, Хутчэй асядлаў баявога каня. Танк.
2.Разм. Сесці верхам на што-н. Асядлаць бервяно. □ [Сцёпка] нарэшце ўхапіўся за галіну, падцягнуўся і асядлаў яе. П.Ткачоў.
// Размясціцца па абодва бакі чаго-н. Асядлаць дарогу. □ Танкавы корпус асядлаў абедзве шашы: на Смаленск і Сураж. Асіпенка.
3.перан. Разм. Поўнасцю падпарадкаваць сабе, прымусіць дзейнічаць па свайму жаданню. [Міхась:] — З нейкімі косамі ўсе ды з мянташкамі — па старым парадку. А мы са шваграм тэхніку асядлаем. Брыль.
@асякацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да асячыся (асекчыся).
2.Зал. да асякаць.
@асякаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асячы (асекчы).
@асяленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асяліцца.
@асяліцца, асялюся, аселішся, аселіцца; зак. Разм. Пасяліцца дзе-н. на сталае (аселае) пражыванне; асталявацца жыць дзе-н. [Зелянюк:] — Ты мне во што скажы, Таццяна, дзе, у каго тут найлепш мне асяліцца? Зарэцкі. А потым людзі пачалі перабірацца сюды бліжэй і асяліліся тут, у лесе, на расцяробе. Мурашка.
@асялок, -лка, м. 1. Дробназярністы тачыльны камень; брусок.
2.Спец. Камень для выпрабавання каштоўных металаў.
3.перан. Тое, што з'яўляецца сродкам выпрабавання, выяўлення якіх-н. уласцівасцей, якасцей і пад. На асялку [адносін да] прыроды правяраецца дабрата чалавека, яго, калі хочаце, маральныя якасці. Шкраба.
@асянёны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асяніць.
@асяніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго. Высок. Нечакана з'явіцца, узнікнуць (пра думку, здагадку і пад.); прыйсці на думку каму-н. Раптам Барыса асяніла яшчэ адна ідэя. Асіпенка. І новая думка асяніла.. [цётку Ганну]. Шамякін.
@асяняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да асяніць.
@асяродак, -дка, м. 1. Сярэдняя частка сцябла ці ствала расліны, якая адрозніваецца сваёй большай або меншай цвёрдасцю. Начамі на пажарышчы відаць было, як выгарвалі асяродкі ў дуплаватых смалістых соснах ды кедрах-веліканах. Пальчэўскі.
// Металічны або з якога-н. іншага матэрыялу шпень, устаўлены ў што-н. Асяродак карандаша. Асяродак трансфарматара. // Сярэдзіна якога-н. прадмета. Асяродак плода. 2. Сярэдняя, цэнтральная частка чаго-н. Понізу іх [пагоркаў] разлягалася сенажаць, а ў асяродку яе — паважная Шчара. Вышынскі.
// перан. Цэнтр, засяроджанне чаго-н. Асяродак культуры. Асяродак рэвалюцыйнага руху. // Тое галоўнае, што выклікае найбольшую ўвагу ўсіх. Кампазіцыйны асяродак. □ І клуня, і кожная рэч у ёй, каб умелі гаварыць, расказалі б цікавую гісторыю свайго паходжання і ў самым асяродку быў бы дзед Баўтрук. Колас.
3. Тое, што і асяроддзе (у 1 знач.). Іх [вучняў] часта грубаватыя выхадкі ці звароты непасрэдна да яго.. [настаўнік] прапускаў між вушэй, ведаючы той грубы асяродак, з якога яны выйшлі. Колас.
@асяродачны, -ая, -ае. Тое, што і асяродкавы. Асяродачная драўніна.
@асяроддзе, -я, н. 1. Сукупнасць прыродных або сацыяльных умоў, у якіх працякае жыццядзейнасць якога-н. арганізма. Геаграфічнае асяроддзе. Сацыяльнае асяроддзе. □ З поля зроку савецкіх вучоных не павінны выпадаць праблемы навакольнага асяроддзя і народанасельніцтва, якія абвастрыліся за апошні час. Брэжнеў.
// Сацыяльна-бытавыя абставіны, у якіх працякае жыццё чалавека. Мяшчанскае асяроддзе. // Супольнасць людзей, якія звязаны агульнасцю сацыяльна-бытавых умоў існавання, агульнасцю прафесіі, заняткаў і пад. Рабочае асяроддзе. Паэтычнае асяроддзе. □ Трапіўшы ў асяроддзе людзей, блізкіх яму,.. [Аляксей] ужо не мог прапусціць ні аднаго канцэрта. Вітка.
2.Спец. Рэчывы, целы, якія запаўняюць якую-н. прастору і маюць пэўныя якасці. Воднае асяроддзе. Бескіслароднае асяроддзе. Пажыўнае асяроддзе.
@асяродкавы, -ая, -ае Які мае дачыненне да асяродка (у 1 знач.). Асяродкавы слой. Асяродкавае рэчыва.
@асятровы, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да асятра. Асятровая юшка. Асятровая ікра. 2.у знач. наз.асятровыя, -ых. Сямейства рыб, да якога адносяцца: асетр, бялуга, сяўруга, сцерлядзь і інш.
@асятрына, -ы, ж. Мяса асятра.
@асятрынны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да асятрыны.
@асяцёр, асятра, м. Тое, што і асетр.
@асячы і (радзей) асекчы, асяку, асячэш, асячэ; асячом, асечаце, асякуць; пр. асек, -ла; зак., каго-што. Тое, што і абсячы (абсекчы).
@асячыся і (радзей) асекчыся, асякуся, асячэшся, асячэцца; асячомся, асечацеся, асякуцца; пр. асекся, -лася; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не зрабіць выстралу (пра ружжо, рэвальвер і інш.).
2. Нечакана спыніць гаворку, запнуцца на слове. Надзя неяк адразу асеклася, пачырванела. Кулакоўскі.
// Пацярпець няўдачу ў чым-н. [Аксіння:] — Асеклася раз, дык цяпер разумнейшай буду. Гурскі.
@ат, выкл. 1. Пры перадачы абвяржэння, рашучага адмаўлення. — Ат, не крывіце душою, дзядзька Цымбал, — высокім нецярплівым голасам умешваецца Ульяна. Скрыган. — Ат, не прыставай. Я доўга не буду, толькі пабачу аднаго чалавека і прыйду, — супакоіў [жонку] Лявон. Дамашэвіч. Сідар кіне недакурак на зямлю, растопча яго і скажа, зневажальна зірнуўшы на Кручка: — Ат, глупства. Чарнышэвіч.
2. Пры перадачы непрыемнасці, адчаю; эх. — Ат! — махнуў рукой стары. — Быў дуб, ды сваё адшумеў. Хадзем вось лепш у хату. Брыль. [Бацька:]—Ат, скруцілася дурніца. Ніякага зладу з ёю [Гэлькай] няма. Грахоўскі. — Ат, што было, то было, — не залюбіў Сцяпан і, каб перавесці гаворку, зноў пачаў пра сала. Гроднеў.
3. Пры перадачы бесклапотнасці, нядбаласці; няхай, так. Навіну радасную гэту [прылёт жаваранка] Паслаў адразу у газету. А што, калі не надрукуюць? Ат, жаваранка й так пачуюць! Вітка. [Цёця Сіма:] — Ат! Зробім усё і без тае цёткі, менш мітусні ў кватэры будзе. Дубоўка. [Васіль Сямёнавіч:] — Ат, што там доўга гаварыць альбо вельмі браць да галавы, калі ўсё ідзе на лад... Паслядовіч.
4. Пры выказванні незадаволенасці, прыкрасці. [Тарэнта:] — Ат, каб не казаць дрэннага слова, не чалавек ты, Мікіта, душы не маеш чалавечай, братавай. Галавач. [Маці:] — Ат, знайшоў каго слухаць — Данілу. Той спіць і ў сне партфель бачыць. Асіпенка.
@атабарвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да атабарыцца.
@атабарыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. Разм. Уладкавацца, размясціцца. Гасцінны гаспадар адвёў два пакойчыкі Цэзарыю Гальвасу, а Блецька атабарыўся ў мураванай прыбудоўцы к дому. Чорны.
@атава, -ы, ж. Трава, якая вырасла ў той жа год на пакошы. На лугах ужо рассцілалася зялёнымі аксамітамі пяшчотна-кволая атава. Колас. Проста атаву скасіць, ды не проста ў хлеў скласці. Прыказка.
@атавараны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атаварыць.
@атаварванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. атаварваць —атаварыць.
@атаварвацца, -аецца; незак. Зал. да атаварваць.
@атаварваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да атаварыць.
@атаварыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., што. Выдаць або атрымаць тавар у пагашэнне якога-н. абавязацельства. [Юля:] — Жэня ўжо атаварыла картачкі: масла, кансервы ёсць. Васілевіч.
@атавізм, -у, м. Спец. Праяўленне ў чалавека, жывёл і раслін такіх прыкмет, якія былі ўласцівы іх далёкім продкам.
// перан. Рэшта, паўтарэнне чаго-н., што было ўласціва папярэднікам. Палітычны атавізм. [Ад лац. atavus — продак.]
@атавістычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да атавізму. Атавістычныя праяўленні.
@атайбавацца, -буюся, -буешся, -буецца; зак. Разм. Уладкавацца, размясціцца; атабарыцца. Вельмі ж Толіку хацелася, каб на таполі пасяліліся буслы. І яны не падвялі хлопца. Прыляцелі, зрабілі сабе дамоўку і атайбаваліся жыць. Вітка. Вясна скончылася, і лета атайбавалася на полі. Чорны.
@атаймавацца, -муюся, -муешся, -муецца; зак. Аціхнуць, супакоіцца; тое, што і утаймавацца.
@атака, -і, ДМ атацы. ж. Імклівы напад на пазіцыі праціўніка. Ісці ў атаку. Псіхічная атака. Лабавая атака. □ Батарэя, у якой служыў Зыбін і ў якой засталася толькі адна гармата, адбівала атаку нямецкіх танкаў. Мележ. Пад шчыльнай завесай агню партызаны падняліся ў атаку. Навуменка.
/ У спартыўных гульнях. Люблю я ў футболе юнацкую сілу, Дакладнасць удараў, атак прыгажосць. Панчанка.
// перан. Рэзкае абвастрэнне хваробы. Паведамленне ўрача аб тым, што хворая перанесла першую атаку рэўматызму ў нямецкім лагеры, узварухнула [Яраша]. Шамякін.
// перан. Разм. Дзеянне, накіраванае на дасягненне якой-н. мэты. Тым часам маці даставала Чыгунчык з печы, лыжку брала І верашчаку налівала. А за сталом на верашчаку Падгатаўлялі ўжо атаку. Колас. Давайце песняй весці людзей За камунізм у атаку. Панчанка. — А як гэта ты, сусед, умудрыўся Антосевых качак перастраляць?— Макарчук перайшоў у атаку на Сіняўскага. Курто.
[Фр. attague.]
@атакаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атакаваць.
@атакавацца, -куецца; незак. Зал. да атакаваць.
@атакаваць, -кую, -куеш, -куе; зак. і незак. Зрабіць (рабіць) імклівы напад на пазіцыі праціўніка. [Сцяпанаў] паспеў ужо атакаваць чацвёрку “фокераў”, аб якіх папярэджваў наводчык. Алешка.
/ У спартыўных гульнях. Пешкі белых атакавалі пазіцыю чорнага караля. // перан. Разм. Настойліва і неаднаразова дамагацца чаго-н. Забыўшыся на свае абавязкі гаспадара,.. [Лявон] атакаваў свайго госця безліччу пытанняў. Лынькоў.
@атакелажаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атакелажыць.
@атакелажвацца, -аецца; незак. Зал. да атакелажваць.
@атакелажваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да атакелажыць.
@атакелажыць, -жу, -жыш, -жыць; зак., што. Спец. Забяспечыць, абсталяваць такелажам.
@атам, -а, м. Найдрабнейшая часцінка хімічнага элемента, якая захоўвае яго ўласцівасці і складаецца з ядра і электронаў. Атам кіслароду. Мечаны атам. Расшчапленне атама. [Ад грэч. atomos — непадзельны.]
@атаман, -а, м. 1. Выбарны начальнік дружыны.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — назначаны або выбарны начальнік у казацкіх войсках і пасяленнях, які выконваў ваенныя, палітычныя і адміністрацыйныя функцыі. Вайсковы атаман. Казацкі атаман. Станічны атаман. □ Цярпі, казак, атаманам будзеш. Прымаўка.
3. Важак, завадатар (банды, групы, шайкі). Атаман бандытаў. // перан. Завадатар, важак, канавод. У гэтых гульнях дзеці вёскі Чарамхі мелі свайго атамана. Бядуля.
@атаманка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Шырокая мяккая канапа з трыма здымнымі падушкамі замест спінкі і з валікамі па краях.
[Фр. ottomane з тур. Othman — Асман, уласнае імя].
@атамаход, -а, М -дзе, м. Судна з атамным рухавіком. Усё, што збудавалі нашы рукі, Усё, што мы стварылі на зямлі, — Атамаходы і сімфоній гукі Спачатку толькі думкамі былі. Грахоўскі.
@атамізм, -у, м. Тое, што і атамістыка.
@атамістыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Вучэнне пра будову матэрыі, згодна якому матэрыя складаецца з асобных, надзвычай малых часцінак — атамаў.
@атамістычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да атамістыкі. Атамістычная тэорыя.
@атамнік, -а, м. Спецыяліст у галіне атамнай энергіі.
@атамны, -ая, -ае. Які мае адносіны да атама. Атамная энергія. Атамны век. Атамная маса. Атамнае ядро. // Які адносіцца да выкарыстання атамнай энергіі. Атамная электрастанцыя. Атамная фізіка. Атамны ледакол. Атамны рэактар. Атамная вайна, зброя, бомба.
@атамшчык, -а, м. Прыхільнік выкарыстання атамнай бомбы.
@атанальнасць, -і, ж. Адсутнасць у музыцы ладавай асновы з яе найбольш важнай якасцю — прыцягненнем гукаў да ладавага цэнтра.
@атанальны, -ая, -ае. Які мае адносіны да атанальнасці.
@атанічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да атаніі.
@атанія, -і, ж. Аслабленне пругкасці і эластычнасці тканак арганізма; вяласць, слабасць тканак і мускулаў.
[Грэч. atonia — расслабленасць, вяласць.]
@атара, -ы, ж. Вялікі гурт авечак; чарада.
@атарапеласць, -і, ж. Стан атарапелага.
@атарапелы, -ая, -ае. Збянтэжаны, разгублены.
// Які выяўляе збянтэжанасць, разгубленасць. Атарапелы выгляд.
@атарапець, -ею, -аеш, -ае; зак. Прыйсці ў замяшанне, разгубіцца ад нечаканасці, спалоху. У зале засмяяліся. Тодар атарапеў ад нечаканасці і абразы. Крапіва. Дыхнула полымем яму аж у самы твар. Выжлятнік закашляўся, адскочыў быў, атарапеў. Пташнікаў.
@атаскоп, -а, м. Медыцынскі інструмент для даследавання вуха; вушное люстэрка.
[Ад грэч. ús (ōtоs) — вуха і skopéō — гляджу.]
@атаўбавацца, -буюся, -буешся, -буецца; зак. Разм. Уладкавацца, размясціцца; атабарыцца. Хацеў і там адзін карчмар атаўбавацца ды шынкарыць. Дубоўка. Хата стаяла забітая, пакуль не атаўбаваўся ў ёй прышлы салдат. Лужанін.
@атачаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да атачыць.
@атачоны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атачыць.
@атачыць, атачу, аточыш, аточыць; зак. Тое, што і акружыць (у 1, 2 знач.); агарнуць. Мы перажылі нават блакаду. Нашы Дзямідавы груды была атачыла цэлая эсэсаўская дывізія. Сабаленка.
@атачэнне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. атачаць — атачыць.
@аташэ, нескл., м. Службовая асоба пры дыпламатычным прадстаўніцтве, якая з'яўляецца спецыялістам-кансультантам у якой-н. галіне. Вайсковы, гандлёвы аташэ. // Малодшы дыпламатычны ранг (у ведамстве замежных спраў).
[Фр. attaché.]
@атаясаміць, -млю, -міш, -міць; зак. Кніжн. Тое, што і атоесніць.
@атаясамленне, -я, н. Тое, што і атаясамліванне.
@атаясамлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атаясаміць.
@атаясамліванне, -я, н. Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. атаясамліваць — атаясаміць.
@атаясамлівацца, -аецца; незак. Зал. да атаясамліваць.
@атаясамліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да атаясаміць.
@атаясняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да атоесніць.
@атлант, -а, М -нце, м. 1. Мужчынская статуя, якая падтрымлівае перакрыцце будынка, порціка і звычайна прыстаўляецца да сцяны або калоны. Атланты Эрмітажа. 2. Першы шыйны пазванок у вышэйшых пазванковых.
@атлас/1, -а, м. Зборнік геаграфічных, гістарычных і інш. карт, а таксама табліц, малюнкаў, чарцяжоў, схем і пад. Геаграфічны атлас. Заалагічны атлас. [Паводле імя міфічнага велікана Атланта (грэч. Atlas).]
@атлас/2, -у, м. Тканіна з гладкім, бліскучым правым бокам. Чорны атлас. [Араб. atlas — гладкі, малакаштоўны — пра шоўк.]
@атласны/2, -ая, -ае. Які мае ўласцівасці атласу. Атласнае перапляценне. □ А ліст на дрэвах, як атласны, Гамонку радасную меў... Гурло.
// Зроблены з атласу. На.. [Ядвісі] была чырвоная атласная кофтачка, якая вельмі ішла да яе смуглага твару. Колас. У сваім атласным квяцістым плацці.. [Маня] здавалася на возе снопам яркіх летніх красак. Васілевіч.
@атлет, -а, М -леце, м. 1. Спартсмен, які займаецца атлетыкай. Атлет найлягчэйшай вагі. 2. Чалавек моцнага складу і вялікай фізічнай сілы.
[Ад грэч. atletes — барэц, асілак.]
@атлетызм, -у, м. Добра развітыя фізічныя якасці спартсмена; накіраванасць трэніровак на развіццё такіх якасцей.
@атлетыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Сістэма гімнастычных практыкаванняў, якія развіваюць сілу, спрыт, вынослівасць.
○ Лёгкая атлетыка — від спорту, які ахоплівае хадзьбу, бег, скачкі, кіданне кап'я, дыска, штурханне ядра і пад. Цяжкая атлетыка — комплекс фізічных практыкаванняў па падыманню цяжараў (штангі, гіры, гантэлі і інш.).
@атлетычны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да атлетыкі. Атлетычныя практыкаванні. 2. Які мае дачыненне да атлета; уласцівы атлету. Атлетычны склад. Атлетычныя плечы. Атлетычны выгляд.
@атлёт, -а, М -лёце, м. Разм. Быстры, рашучы, лоўкі, адчайны малады чалавек. Дзеўка яна [Ганна] не цаца была, а Ванька — атлёт. Век бы ён Ганны не ўзяў, каб на Грыбава дабро не пагнаўся. Брыль. [Мітрафан:] — Слаўны, братка, у цябе сувязны. Атлёт! Бажко. У гэтым стомленым, азызлым і, мусіць, маральна зламаным чалавеку цяжка было пазнаць былога віленскага фарсуна, атлёта і бадзёрага прыгажуна-мужчыну. Карпюк.
@атлуміць, атлумлю, атлуміш, атлуміць; зак., каго-што. Разм. Затуманіць шумам, крыкам; адурманіць; збіць з толку, з тропу, з панталыку. Атлуміць галаву.
@атлумлены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад атлуміць.
2.у знач. прым. Даведзены крыкам, шумам, мітуснёю да адурэння, выбіты з нармальнага стану.
@атлусцеласць, -і, ж. Уласцівасць і стан атлусцелага.
@атлусцелы, -ая, -ае. Які стаў прыкметна тлустым. Яны [Язэп і Гальяш] стаялі побач. Здаравенныя, з фальварковымі атлусцелымі мордамі. Караткевіч.
@атлусценне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. атлусцець.
@атлусцець, -ею, -ееш, -ее; зак. Стаць прыкметна тлустым, разбыцца.
@атмасфера, -ы, ж. 1.толькі адз. Газападобная абалонка Зямлі і некаторых іншых планет. Высокія слаі зямной атмасферы. 2.толькі адз. Паветра. [Пранук:] — Колькі дзён дажджы ішлі. Вільгаці багата ў атмасферы. Лынькоў.
3. Адзінка вымярэння ціску. Ціск больш за сто атмасфер. 4.Спец. Газ ці сумесь газаў, прызначаныя для правядзення ў іх асяроддзі якіх-н. дзеянняў. Зварка ў атмасферы вадароду. Атмасфера кабіны касмічнага карабля. 5.перан. Навакольнае асяроддзе, абставіны. Атмасфера ідэйнай барацьбы. Атмасфера давер'я. Атмасфера павагі да чалавека працы. Атмасфера працоўнага ўздыму. □ Усе гэтыя клопаты і справы адганялі думкі ад хваробы, уносілі ў невялічкую леснічоўку.. дух змагання, атмасферу баявога напружанага жыцця. Лынькоў.
[Ад грэч. atmos — дыханне і sphaira — шар.]
◊ Атмасфера згушчаецца — пра ўзнікненне напружанага становішча, абставін. Разрадзіць атмасферу — паслабіць напружанне ў якіх-н. абставінах.
@атмасферны, -ая, -ае. Які маецца ў атмасферы. Атмасферны азот. // Які адбываецца ў атмасферы, утвараецца ў ёй. Атмасферная электрычнасць. Атмасферныя ападкі. // Уласцівы атмасферы. Атмасферны ціск.
@атоесніць, -ню, ніш, -ніць; зак. Кніжн. Прызнаць тоесным з чым-н.
@атожылак, -лка, м. 1. Малады парастак расліны. Каранёвы атожылак. Вішнёвыя атожылкі. □ Дрэвы так раскупчасціліся атожылкамі і шырокімі лапушнымі лістамі, што цяжка было знізу разглядзець, што робіцца на верхавіне. Вітка. А недзе ў шафе — пахавальны ліст — Яе ўдаўства мандат бестэрміновы... І зноў з пупышкі выбухае ліст — Атожылак вясновае абновы. Макаль.
2. Адгалінаванне руданоснай жылы.
3.перан. Нашчадак, патомак. Сыны ўзмужнелі, унукі падраслі — Атожылкі няскоранай дубровы. Жычка.
@атол, -а, м. Каралавы востраў, які мае форму суцэльнага ці разарванага кольца.
[Англ. atoll з мальдыўскага atolu.]
@атопкі, -аў; адз.атопак, -пка, м. Старыя зношаныя чаравікі, боты і пад. Старыя атопкі з растапыранымі ўгору халявамі то крыху макрэлі ад расы, то прысыпаліся ўчарашнім пылам. Кулакоўскі. На.. [хлопцу] была чорная касаваротка з белымі, як на гармоніку, гузікамі, на босых нагах — атопкі ад старых валёнак. Грахоўскі.
@атоснік, -а, м. Драўляны або жалезны падцяжнік, які надзяваецца на вось і за які прымацоўваецца атоса.
@атосы, атос; адз.атоса, -ы, ж. Драцяныя або з жалезных прутоў, рэменю і інш. цяжы ў возе. Антось агледзеў тут прылады, Калёсам добра даў “памады”,.. А напамадзіўшы калёсы, Паправіў вітыя атосы. Колас.
@атрад, -а, М -дзе, м. 1. Часовае ці пастаяннае аб'яднанне ўзброеных сіл. Партызанскі атрад. Дэсантны атрад. Атрад тарпедных катэраў. // Група людзей, арганізаваная для выканання якога-н. задання. Санітарны атрад. Атрад па барацьбе са шкоднікамі палёў. 2. Частка якога-н. вялікага калектыву, аб'яднаная адзінай прафесіяй, задачамі, імкненнямі. Настаўнікі — адзін з самых буйных атрадаў савецкай інтэлігенцыі. Камуністычная партыя — перадавы атрад працоўных. 3. У піянерскай арганізацыі — падраздзяленне піянерскай дружыны, якое аб'ядноўвае звычайна піянераў аднаго класа.
4.Спец. Падраздзел класа ў сістэматыцы жывёл. Атрад грызуноў. Атрад матылёў.
@атрадны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да атрада (у 1, 2, 3 знач.). Атрадны збор. Атрадны важаты. Атрадныя заняткі. Атрадны доктар. □ Адгрымела блакада, і ў атрадным баявым жыцці настаў.. момант зацішша. Брыль. У групе коннікаў быў памочнік камандзіра атрада, атрадны пісар і яшчэ сёй-той з партызанскага начальства. Янкоўскі.
@атракцыён, -а, м. 1. Эфектны нумар цыркавой або эстраднай праграмы.
2.звычайна мн. (атракцыёны, -аў). Назва забаў у парках, на святочных гуляннях (каруселі, гушкалкі і інш.).
[Фр. attraction.]
@атрамант, -у, М -нце, м. Уст. Тое, што і чарніла.
@атрапаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атрапаць.
@атрапацца, атраплюся, атрэплешся, атрэплецца; зак. Тое, што і абтрапацца (у 1 знач.).
@атрапаць, атраплю, атрэплеш, атрэпле; зак., што. Тое, што і абтрапаць (у 1 знач.). Тады бацька атрапаў рукі аб штаны і павярнуўся да сына, пільна ўглядаючыся ў яго. Кудравец.
◊ Рукі атрапаць (атрэсці) — катэгарычна адмовіцца ад чаго-н.
@атрапін, -у, м. Ядавітае рэчыва, якое здабываецца з раслін беладонны, блёкату, дурнап'яну і выкарыстоўваецца ў медыцынскай практыцы як болепатольны сродак.
@атрасацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да атрэсціся.
2.Зал. да атрасаць.
@атрасаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да атрэсці.
@атрафіраваны, -ая, -ае. Які атрафіраваўся, страціў жыццяздольнасць.
@атрафіравацца, -руецца; зак. і незак. Зменшыцца (змяншацца), страціць (страчваць) жыццяздольнасць (пра органы, часткі жывога арганізма). Я ўжо гадоў дзесяць не адчуваю пахаў. Калі хадзіў у школу, часта прастуджваўся, мае органы [нюху] атрафіраваліся, і цяпер пахла што ці смярдзела, а для мяне ўсё роўна. Карпюк.
@атрафія, -і, ж. Страта жыццяздольнасці і змяншэнне памераў органа, асобных тканак арганізма ў выніку парушэння харчавання або працяглай бяздзейнасці.
// перан. Страта, прытупленне якой-н. уласцівасці, здольнасці і пад.
[Ад грэч. atropheo — чахну.]
@атрупянелы, -ая, -ае. Разм. Які страціў з перапуду самавалоданне; аслупянелы. [Стэфа] яшчэ некалькі хвілін стаяла атрупянелая. Новікаў.
@атрупянець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Вельмі спалохацца, страціць самавалоданне; аслупянець.
@атрусіцца, атрусіцца; зак. Нарадзіць трусянят (пра трусіху).
@атрускі, -скаў; адз. няма. Непатрэбныя рэшткі чаго-н.
@атрута, -ы, ДМ -руце, ж. 1. Ядавітае рэчыва, якое згубна дзейнічае на жывы арганізм; яд. Атрута для мышэй. 2.перан. Тое, што шкодна ўплывае на каго-, што-н. [Пан Зяленскі:] — О-о... пан любіць жарты, але старыя жартаў не любяць, навошта яны, яны атрута старому сэрцу. Лынькоў. [Дзядзька:] — Ну ж і балота! Вось атрута, То не работа мне — пакута: Ступіў два крокі і спыняйся. Колас.
@атрутны, -ая, -ае.
1. Які з'яўляецца атрутай, здольны выклікаць атручэнне; ядавіты. Атрутныя газы. Атрутнае рэчыва. // Які змяшчае атруту. Атрутны дым. □ [Балоты] дыхалі атрутнаю парнаю цеплынёй. Самуйлёнак. [Лабановіч:] — Але ці думаў ты, збіраючы вось гэтыя “кветкі”, што сярод іх могуць быць і атрутныя? Колас.
2.перан. Які пагражае небяспекай, адмоўна дзейнічае на каго-, што-н. Як жа трэба збяднець, Каб на крохі атрутнай прыманкі Нашу мужную праўду Цішком размяняць у душы І панесці з сабой Трохрублёвую праўду цыганкі! Гілевіч. Разагнула стан дзявочы Беларусь магутна, Пахаваўшы лёс сірочы, Панскі гнёт атрутны. Колас.
@атруціцца, -ручуся, -руцішся, -руціцца; зак. Памерці ад атруты. [Хімка:] — Дык глядзі ж, каб нічога не чапаў, — воцатам можна атруціцца. Гурскі.
// Пашкодзіць сабе арганізм атрутным рэчывам.
@атруціць, -ручу, -руціш, -руціць; зак., каго-што. 1. Прымусіць памерці, даўшы атруты. [Стэфа:] — Шкада сабаку. А што з ім? [Гаспадыня:] — Атруцілі. І ведаю нават хто. Савіцкі. — Мама, мама! — пачаў Юрка. — Ты ведаеш, чаму наш Лёнька памёр? Гэта ж Хімка атруціла яго? Гроднеў.
// Пашкодзіць, ужыўшы атрутнае рэчыва. Міхал памёр ад сухот, мусіць, бо на вайне атруцілі яму лёгкія ўдушлівым паветрам. Чорны.
2. Зрабіць шкодным што-н., усыпаўшы атруты. Атруціць ваду. 3.перан. Зрабіць шкодны ўплыў на каго-, што-н. [Леанарда:] — Душу мне атруцілі багачы. Клімковіч.
4.перан. Пазбавіць радасці, зрабіць непрыемным. [Аўгіння:] — Пэўна ж, я сама вінавата: на багацце пагалілася. А гэта багацце мне вылезла бокам і атруціла мне жыццё. Колас. Ды хіба мог я меркаваць тады, што гэты рахманы Паўлюк атруціць маё жыццё. Быкаў.
@атручаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атруціць.
@атручванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. атручваць — атруціць (у 1— 3 знач.).
@атручвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да атруціцца.
2.Зал. да атручваць.
@атручваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да атруціць.
@атручэнне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. атруціцца.
@атрыбут, -а, М -буце, м. 1. Неабходная, істотная, неад'емная ўласцівасць прадмета або з'явы, у адрозненне ад выпадковых, мінучых. Рух ёсць атрыбут матэрыі. 2. Пастаянная прыналежнасць, характэрная прыкмета. У кутку над тумбачкай прыцягвалі ўвагу размешчаныя ў строгім парадку сцяг, барабан і горн — слаўныя піянерскія атрыбуты. Краўчанка.
3. Тое, што і азначэнне (у 2 знач.).
[Ад лад. attributum.]
@атрыбутыўнасць, -і, ж. Уласцівасць атрыбутыўнага.
@атрыбутыўны, -ая, -ае. Азначальны. Атрыбутыўная сувязь. Атрыбутыўныя адносіны.
@атрымальнік, -а, м. Той, хто атрымлівае што-н. Атрымальнік пісьма.
@атрымальніца, -ы, ж. Жан. да атрымальнік.
@атрымальніцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да атрымальніка.
@атрыманне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. атрымаць.
@атрыманы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атрымаць.
@атрымацца, -аецца; зак. 1. Выйсці, удацца, аказацца якім-н. (у выніку якога-н. дзеяння). Новая кватэра атрымалася даволі ўтульная. Шахавец. Жарту не атрымалася, атрымалася голая, суровая праўда. Васілевіч.
// Разм. Стаць, зрабіцца кім-н. З яго атрымаецца добры доктар. 2. Здарыцца, адбыцца як вынік чаго-н. Як цікава атрымалася тады, у дзень.. першай сустрэчы з Андрэем. Васілевіч. Ды толькі канфуз атрымаўся з пуцёўкаю — Не ў той, заблудзіўшы, ён [лектар] трапіў калгас. Непачаловіч.
@атрымаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. 1. Узяць ад каго-н. што-н. перададзенае, перасланае. Атрымаць тэлеграму. Атрымаць падарунак. // Узяць грашовую ці якую іншую плату за працу, дзейнасць. Атрымаць зарплату. Атрымаць пенсію. // Аказацца ўзнагароджаным або пакараным. Атрымаць прэмію. Атрымаць ордэн. Атрымаць пяцёрку на экзамене. Атрымаць падзяку. Атрымаць папярэджанне. // Узяць на карыстанне. Атрымаць кватэру. Атрымаць новую машыну. // Пакарыстацца чыімі-н. паслугамі. Атрымаць медыцынскую дапамогу. Атрымаць кансультацыю. Атрымаць параду. // Набыць якое-н. званне, годнасць. Атрымаць ступень кандыдата навук. Атрымаць званне народнага паэта. Атрымаць назву. // Узяць на падставе папярэдняй дамоўленасці, згоды. Атрымаць па спадчыне. Атрымаць у доўг. // Набыць папулярнасць. Атрымаць прызнанне. Атрымаць шырокую вядомасць. // Набыць якую-н. якасць у выніку чаго-н. Атрымаць добрае выхаванне. Атрымаць спецыяльнасць. 2. Прыняць да выканання. Атрымаць загад. Атрымаць заказ. // Набыць права на выкананне чаго-н. Атрымаць згоду. Атрымаць дазвол. Атрымаць права. Атрымаць слова. 3. Дабіцца, дамагчыся чаго-н. Атрымаць высокі ўраджай. Атрымаць вялікі надой малака. Атрымаць добрыя вынікі. Атрымаць перамогу. // Аказацца прызначаным куды-н. Атрымаць пасаду. Атрымаць месца. 4. Здабыць, вынайсці што-н. у працэсе пошукаў, даследаванняў. Атрымаць бялок хімічным шляхам. Атрымаць новае паліва. 5.Разм. Аказацца пабітым. Атрымаць па заслугах. Атрымаць па шыі.
@атрымлівацца, -аецца; незак. 1.Незак. да атрымацца.
2.Зал. да атрымліваць.
@атрымліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да атрымаць.
@атрэпвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да атрапацца.
2.Зал. да атрэпваць.
@атрэпваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да атрапаць.
@атрэп'е, -я, н., зб. 1. Адыходы, якія атрымліваюцца пры трапанні лёну, пянькі.
2. Старое, зношанае адзенне; лахманы. Хадзіць у атрэп'і. 3.перан. Элементы грамадства, якія дайшлі да маральнага разлажэння; падонкі. [Арцыховіч:] — Ды што з гэтым белагвардзейскім атрэп'ем гаварыць! Лобан.
@атрэсены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атрэсці.
@атрэсці, атрасу, атрасеш, атрасе; атрасём, атрасяце; пр. атрос, атрэсла і атрасла; зак., што. Трасучы, ачысціць што-н. ад чаго-н.; абтрэсці. Старэйшая дзяўчына паднялася, атрэсла са спадніцы траву і пясок. Асіпенка. Капеж зіме хвіліны лічыць, атрэслі снег цяжкі лясы. Машара.
// Абабіць што-н. трасучы, калоцячы; абкалаціць. Атрэсці грушу. // перан. Пазбавіць ад чаго-н. нежаданага, непрыемнага, дакучлівага. Народы нашы чорнай долі здзек атрэслі, І больш гісторыя кайданаў не начэпіць. Пушча. Зноў зацвітуць лугі, даліны, І атрасуць свой сон лясы. Колас.
◊ Рукі атрэсцігл. атрапаць.
@атрэсціся, атрасуся, атрасешся, атрасецца; атрасёмся, атрасяцеся; пр. атросся, атрэслася і атраслася; зак. Трасучыся, ачысціцца ад чаго-н. Алесь прыйшоў з гумна, каля парога атросся, абмёў з лапцей снег. Чарнышэвіч.
// Асыпацца, апасці ад уздзеяння чаго-н.
// перан. Пазбавіцца ад чаго-н. нежаданага, непрыемнага, дакучлівага. Так на самым парозе жыцця чалавек быў пляснуты няўмольным лёсам у непралазную гразь бяды і згрызот, ад якіх потым ужо не так лёгка было атрэсціся. Майхровіч.
@ату, выкл. Вокліч на паляванні з сабакамі, які азначае: бяры, лаві, хапай. Ату яго!
@атуленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. атуліць.
@атулены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атуліць.
@атуліцца, атулюся, атулішся, атуліцца; зак. Ахутацца, ахінуцца. Залацеюць на першых праменнях сонца пяскі Сухіх грудоў, сівым туманам атулілася Гнілое балота. Колас. У вадзіцы у крынічнай Чысценька памыйся, Прыбярыся ў кветкі-краскі, Сонцам атуліся. Купала.
@атуліць, атулю, атуліш, атуліць; зак., каго-што. Агарнуць, ахінуць з усіх бакоў. Дай сваім плашчом цябе я атулю, мая надзея. Танк. Цішыня косамі шаўковымі атуліла саламяныя хаты. Лынькоў.
// перан. Агарнуць, акружыць, надзяліць чым-н. Сарву бялявую лілею, Надзею ласкай атулю. Пушча. Гэткім шчырым каханнем яе атуліў, З гэткай ласкай глядзеў ў яе сумныя вочы. Купала.
@атульвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да атуліцца.
2.Зал. да атульваць.
@атульваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да атуліць.
@атуляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да атуліцца.
2.Зал. да атуляць.
@атуляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да атуліць.
@атуманены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атуманіць.
@атуманіцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. 1. Зацягнуцца, пакрыцца туманам, смугою; затуманіцца.
// Зацягнуцца, страціць празрыстасць (пра вочы).
2.перан. Страціць здольнасць ясна думаць, разважаць; затуманіцца. [Стэфа:] — Атуманілася галава... Усё пераблыталася. Савіцкі.
@атуманіць, -ню, -ніш, -ніць; зак. 1.што. Зацягнуць, пакрыць туманам, смугою; затуманіць.
2.перан.; каго-што. Пазбавіць магчымасці ясна думаць, разважаць. Ап'яніў [лес] багуном надоўга. Атуманілі розум дурніцы. Бічэль-Загнетава. Адчуванне блізкай радасці адсунула, атуманіла нейкім бяздумным мроівам усё тое, што было на апошнім часе. Савіцкі.
@атуманьвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да атуманіцца.
2.Зал. да атуманьваць.
@атуманьваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да атуманіць.
@атупеласць, -і, ж. Уласцівасць і стан атупелага. Такія моманты бывалі ў жыцці Сашкі Стафанковіча, момантны жывёльны страх быццам бы прарываў атупеласць яго галавы і сэрца. Чорны.
@атупелы, -ая, -ае. Які страціў здольнасць разумець. У гэтыя хвіліны ён быў як атупелы. Чорны.
// Які выяўляе атупенне сваім знешнім выглядам.
@атупенне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. атупець.
@атупець, -ею, -ееш, -ее; зак. Страціць (у выніку зморанасці, хваробы і пад.) здольнасць разумець, усведамляць; стаць някемлівым, тупым. За гэты дзень, нават, праўдзівей сказаць, за гэтыя гадзіны, ён [Стафанковіч] атупеў, быццам адзеравянеў. Чорны.
@атупленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. атупляць.
@атупляць, -яю, -яеш, -яе; незак. Пры дапамозе пэўнага ўздзеяння на разумовыя здольнасці чалавека прыводзіць да атупення.
@атухаць, -ае. Незак. да атухнуць.
@атухнуць, -не; пр. атух, -ла; зак. Паслабець, перастаць зырка гарэць.
@атушаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атушыць.
@атушыць, атушу, атушыш, атушыць; зак., што. Разм. Прымусіць атухнуць; патушыць. Атушыць агонь. // перан. Паслабіць развіццё якога-н. працэсу, дзеяння.
@атынкаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атынкаваць.
@атынкаваць, -кую, -куеш, -куе; зак. Пакрыць сцены, столь тынкам.
@атынкоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да атынкаваць.
@атынкоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. 1. Тое, што і тынк. Сям-там са столі адарваліся кавалачкі атынкоўкі. Лынькоў.
2. Тое, што і тынкоўка.
@атынкоўшчык, -а, м. Тое, што і тынкоўшчык.
@атынкоўшчыца, -ы, ж. Жан. да атынкоўшчык.
@атычкаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атычкаваць.
@атычкаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., што. Абставіць, абазначыць вехамі, тычкамі што-н. Атычкаваць участак зямлі.
@атычкоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. атычкоўваць — атычкаваць.
@атычкоўвацца, -аецца; незак. Зал. да атычкоўваць.
@атычкоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да атычкаваць.
@атычны, -ая, -ае. У выразе: атычны дыялектгл. дыялект.
[Ад грэч. attikos.]
@атэізм, -у, м. Адмаўленне існавання бога, адмаўленне рэлігіі.
[Ад грэч. “a” — без- і theos — бог.]
@атэіст, -а, М -сце, м. Паслядоўнік атэізму.
@атэістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да атэіст.
@атэістычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да атэізму.
@атэль, -я, м. Гасцініца. Для турыстаў пабудаваны шматлікія раскошныя і сціплыя атэлі, вілы, рэстараны, кафэ, купальні. Мележ.
[Фр. hôtel.]
@атэлье, нескл., н. 1. Майстэрня для пашыву адзення, абутку, рамонту бытавой тэхнікі. Атэлье мод. Тэлевізійнае атэлье. 2. Майстэрня мастака, скульптара, фатографа.
[Фр. atelier.]
@атэльны, -ая, -ае. Які мае адносіны да атэля
@атэрасклератычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да атэрасклерозу. Атэрасклератычная гангрэна.
@атэрасклероз, -у, м. Захворванне сардэчна-сасудзістай сістэмы.
[Грэч. athera — кашка і sklerosis — зацвярдзенне.]
@атэставаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атэставаць.
@атэставацца, -туецца; незак. Зал. да атэставаць.
@атэставаць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., каго-што. 1. Даць (даваць) водгук, характарыстыку. — Разумны! — з павагай атэстуе .. [Насця] парторга. Васілевіч.
2. Прысвоіць (прысвойваць) званне каму-н. Кансерваторыю закончыў Агафон Па класу, як гаворыцца, вакала. — Выдатны барытон! — Камісія яго атэставала. Валасевіч.
◊ Атэставаць сябе — паказаць (паказваць) сябе з якога-н. боку.
@атэстат, -а, М -таце, м. 1. Афіцыйны дакумент аб сканчэнні навучальнай установы. [Генадзій:] Атэстат магу прадставіць, а наконт сталасці мяркуйце самі. Крапіва.
// Пасведчанне аб прысваенні вучонага або спецыяльнага звання. Атэстат прафесара. Атэстат старшага навуковага супрацоўніка. Атэстат майстра сельскагаспадарчай вытворчасці. 2. Дакумент на права атрымання ваеннаслужачым грашовага, харчовага і інш. забеспячэння, а таксама дакумент, па якім утрыманец ваеннаслужачага атрымлівае частку яго грашовага забеспячэння. Харчовы, грашовы атэстат. 3. У дарэвалюцыйнай Расіі — пасведчанне аб праходжанні службы, якое выдавалася пры адстаўцы.
4. Дакумент, які пацвярджае пародзістасць свойскай жывёлы.
○ Атэстат сталасці — пасведчанне аб заканчэнні сярэдняй агульнаадукацыйнай школы (у дарэвалюцыйнай Расіі — мужчынскай гімназіі).
@атэстацыйны, -ая, -ае. Які мае адносіны да атэстацыі. Атэстацыйная камісія. Атэстацыйнае пасведчанне.
@атэстацыя, -і, ж. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. атэставаць.
2. Ацэнка, водгук, характарыстыка, якая даецца каму-, чаму-н. Лемяшэвіч не захацеў больш выслухоўваць атэстацыі людзей, якіх ён не ведаў, з якімі ні разу не сустракаўся. Шамякін.
[Лац. attestatio.]
@аул, -а, м. Паселішча на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Грузінка, і сонца, і снежныя горы, Віно вінаграднае, месяц і зоры, Шчаслівыя сонечна саклі, аулы... О, колькі прастору для думкі чулай! Купала.
@аульны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аула. Аульны савет.
@аўгіеў, -ева. У выразе: аўгіевы стайнігл. стайня.
[Ад імя легендарнага цара старажытнагрэчаскай міфалогіі Аўгія.]
@аўгур, -а, м. 1. У Старажытным Рыме — жрэц, які тлумачыў уяўную волю багоў па шчабятанню і палёце птушак.
2.Іран. Пра таго, хто свае спецыяльныя веды ператварае ў тайну, хто робіць выгляд, што ведае асаблівыя тайны.
[Лац. augur.]
@аўдавелы, -ая, -ае. Які стаў удаўцом (удавой). Аўдавелы мужчына.
@аўдавець, -ею, -ееш, -ее; зак. Стаць удаўцом або ўдавой. Ніна, як і Люба, за вайну аўдавела, засталася адна з двума дзецьмі. Васілевіч. Апошнімі гадамі Вялічка аўдавеў і жыў з адным толькі сваім хлопцам. Чорны.
@аўдотка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. 1. Начная птушка атрада сеўцападобных з шэра-пясчаным апярэннем, якая сустракаецца на поўдні Беларусі.
2.Абл. Назва невялікай азёрнай рыбкі; род дробнай плоткі.
@аўдыенцыя, -і, ж. Высок. і іран. Афіцыйны прыём у высокапастаўленай асобы. — Ну добра.., — урачыста абвясціў Вейс, узняўшыся ў крэсле, каб паказаць, што аўдыенцыя канчаецца. Лынькоў. — Прыходзь жа сюды не пазней трох дзён, раскажаш нам, што здабудзеш за гэты час. Апознішся, то можа мяне не застанеш тут. — На гэтым і скончыў дзед Талаш сваю аўдыенцыю. Колас.
[Лац. audientia — слуханне, выслухванне.]
@аўдыторыя, -і, ж. 1. Памяшканне, прызначанае для чытання лекцый, дакладаў. Сцёпка ўвайшоў у аўдыторыю, дзе прымалі экзамены па матэматыцы. Колас. Гэта была вялізная, чалавек на сто, аўдыторыя з чорнай дошкай ля дзвярэй. Кудравец.
2.зб. Слухачы лекцыі, даклада, прамовы і пад. Дзіцячая аўдыторыя. □ Калі зала запоўнілася слухачамі, .. [Пілацееў] прыйшоў і адразу стаў каля трыбуны, пакланіўшыся аўдыторыі. Галавач. З прычыны таго, што .. аўдыторыя [дзеда Талаша] складаецца з аднаго толькі слухача, а часу ў яго няма, бо падыходзіць начальнік заставы, дзед абмяжоўваецца кароткім адказам. Колас.
[Лац. auditorium.]
@аўкцыён, -у, м. Публічны продаж, пры якім рэч набываецца тым, хто дае за яе найбольшую суму; таргі. Прадаць з аўкцыёну. [Лац. auctio (auctionis) — павелічэнне.]
@аўкцыённы, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўкцыёну. Аўкцыённы продаж.
@аўкцыяніст, -а, М -сце, м. Афіцыйная асоба, якая ажыццяўляе продаж з аўкцыёну.
@аўладаць, -аю, -аеш, -ае; зак., кім-чым. Тое, што і авалодаць.
@аўрал, -у, м. 1. Сумесная работа на марскім судне, у якой удзельнічае ўся каманда.
2.перан. Празмерна спешная работа ўсяго калектыву, выкліканая адсутнасцю планамернасці ў працы. Па вадзе, падкасаўшыся, бегалі хлапчукі і дзяўчаткі, будавалі земляныя “плаціны”. Але вада рвала іх, і тады аб'яўляўся аўрал: крычалі, папракалі адзін аднаго, камандавалі. Шамякін. Для мар і спрэчак ночы не хапала, а ў дзверы грукаў раніцай прафорг. — Выходзь, навукі геніі, аўралам ад утылю ачысцім двор! Русецкі.
[Англ. over all — наверх усе.]
@аўральны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўралу. Аўральная работа.
@аўстраліецгл. аўстралійцы.
@аўстралійкагл. аўстралійцы.
@аўстралійскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Аўстраліі, аўстралійцаў. Аўстралійскія мовы. Аўстралійскі мацярык.
@аўстралійцы, -аў: адз.аўстраліец, -лійца, м.;аўстралійка, -і, ДМ -лійцы; мн. аўстралійкі, -ліек; ж. 1. Карэннае насельніцтва Аўстраліі.
2. Сучаснае насельніцтва Аўстраліі.
@аўстрыецгл. аўстрыйцы.
@аўстрыйкагл. аўстрыйцы.
@аўстрыйскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Аўстрыі, аўстрыйцаў.
@аўстрыйцы, -аў: адз.аўстрыец, -рыйца, м.;аўстрыйка, -і, ДМ -рыйцы; мн. аўстрыйкі, -рыек; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Аўстрыі.
@аўсюк, -у, м. Аднагадовая расліна сямейства злакавых; пустазелле, падобнае на авёс.
@аўсянік, -а, м. Крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён; падзёнка. Рыба цяпер лепш бярэцца на аўсянікаў. Колас.
@аўсяніца, -ы, ж. Кармавая расліна з сямейства злакавых. Аўсяніца лугавая.
@аўсянішча, -а, н. Поле, з якога сабраны ўраджай аўса або на якім папярэдняй культурай быў авёс. Трэба было яшчэ з'ездзіць на Багуціцкую паляну, праверыць, як там аралі пад грэчку мінулагодняе аўсянішча. Краўчанка.
@аўсянка/11, -і, ДМ -нцы, ж. Аўсяныя крупы.
// Каша з такіх круп.
// Мука з аўса.
@аўсянка/22, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Пеўчая птушка з атрада вераб'іных, якая корміцца пераважна насеннем раслін. Садовая аўсянка. Чаротная аўсянка.
@аўсяны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да аўса. Аўсянае поле. Аўсяная салома. 2. Які прыгатаваны з аўса або з прадуктаў яго апрацоўкі. Аўсяная мука. Аўсяны кісель.
@аўт, -а, Маўце, м. У спартыўных гульнях — становішча, калі мяч, шайба і пад. выходзіць за рысу спартыўнай пляцоўкі.
[Ад англ. out — па-за.]
@аўта.../11 Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: 1) аўтамабільны, напрыклад: аўтагараж, аўтазавод, аўтакалона, аўтапарк, аўтатранспарт; 2) аўтамабіль, напрыклад: аўталесавоз, аўтасамазвал, аўтацыстэрна.
@аўта.../22 Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову аўтаматычны, напрыклад: аўтаперадача, аўтасчэпка, аўтазборка.
@аўта.../33 Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову самаходны, напрыклад: аўтавагон, аўтадрызіна, аўтагрэйдар.
@аўта.../44 Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: свой, уласны або аснове сама..., напрыклад: аўтабіяграфія, аўтапартрэт, аўтагравюра, аўтакаментарыі.
[Ад грэч. autos — сам.]
@аўтааматар, -а, м. Вадзіцель аўтамабіля, які мае пасведчанне шафёра-аматара.
@аўтабаза, -ы, ж. Транспартнае прадпрыемства па арганізацыі перавозак на аўтамабілях, а таксама месца стаянкі, захавання запасных частак і рамонту аўтамабіляў. Працаваць на аўтабазе. Інжынер аўтабазы.
@аўтабіяграфічнасць, -і, ж. Уласцівасць аўтабіяграфічнага.
@аўтабіяграфічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўтабіяграфіі, уключае элементы аўтабіяграфіі.
// Звязаны з жыццём аўтара, з'яўляецца яго аўтабіяграфіяй. Аўтабіяграфічны твор. Аўтабіяграфічны матэрыял. Аўтабіяграфічныя апавяданні.
@аўтабіяграфія, -і, ж. Апісанне свайго жыцця.
@аўтаблакіровачны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аўтаблакіроўкі. Аўтаблакіровачнае прыстасаванне.
@аўтаблакіроўка, -і, ДМ -роўцы; Р мн. -ровак; ж. Сістэма аўтаматычнай сігналізацыі для рэгулявання руху паяздоў.
@аўтавакзал, -а, м. Вакзал міжгародніх аўтобусных зносін.
@аўтагараж, -а, м. Аўтамабільны гараж.
@аўтаген, -у, м. Спосаб рэзання і зваркі металаў; тое, што і аўтагенная зварка (гл. зварка), аўтагеннае рэзанне (гл. рэзанне).
[Ад грэч. autogenēs — самародны.]
@аўтагенны, -ая, -ае. У выразах: аўтагенная зваркагл. зварка; аўтагеннае рэзаннегл. рэзанне.
@аўтагеншчык, -а, м. Разм. Рабочы, які займаецца аўтагеннай зваркай.
@аўтагравюра, -ы, ж. Гравюра, адціснутая з дошкі, гравіраванай самім аўтарам малюнка.
@аўтаграфічны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да аўтографа. Аўтаграфічная калекцыя. 2. Які з'яўляецца аўтографам. Аўтаграфічны надпіс.
@аўтагужавы, -ая, -ое. Які мае адносіны да аўтамабільных і гужавых перавозак. Аўтагужавы транспарт. Аўтагужавы шлях.
@аўтадарожны, -ая, -ае. Які мае адносіны да будаўніцтва і абслугоўвання аўтамабільных дарог. Аўтадарожны тэхнікум.
@аўтадафэ, нескл., н. Гіст. Публічнае спальванне ерэтыкоў і ерэтычных кніг па прысуду інквізіцыі ў сярэднія вякі.
[Партуг. auto da fe.]
@аўтадром, -а, м. Спецыяльна абсталяванае месца для выпрабавання аўтамабіляў, а таксама для аўтамабільных спаборніцтваў.
[Фр. autodrome.]
@аўтадрызіна, -ы, ж. Дрызіна з рухавіком унутранага згарання.
@аўтадыспетчар, -а, м. Аўтаматычнае прыстасаванне для выканання функцый дыспетчара.
@аўтажыр, -а, м. Устарэлы тып лятальнага апарата.
[Фр. autogyre ад грэч. autos — сам і gyros — круглы.]
@аўтазавод, -а, М -дзе, м. Завод, які вырабляе аўтамабілі і іх часткі.
@аўтазаводзец, -дца, м. Работнік аўтамабільнага завода.
@аўтазапраўшчык, -а, м. Аўтаматычнае прыстасаванне для запраўкі аўтамабіляў гаручым.
@аўтаінспектар, -а, м. Службовая асоба, якая занята наглядам за правільнасцю аўтамабільнага і інш. руху на дарогах.
@аўтаінспекцыя, -і, ж. Нагляд за правільнасцю аўтамабільнага руху, а таксама дзяржаўны орган, які ажыццяўляе гэты нагляд.
@аўтакалона, -ы, ж. Група аўтамабіляў, якія размешчаны або рухаюцца выцягнутай лініяй адзін за адным.
// Прадпрыемства аўтатранспарту.
@аўтакармушка, -і. ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Кармушка, у якую корм для жывёлы паступае аўтаматычна.
@аўтакары, -аў; адз. няма. Самаходны вазок для перавозкі грузаў, багажу.
@аўтаклаў, -лава, м. Пасудзіна, прызначаная для награвання чаго-н. пад высокім ціскам.
[Фр. autoclave ад грэч. autos — сам і лац. clavis — ключ.]
@аўтакрама, -ы, ж. Аўтобус, прыстасаваны пад пераязны магазін.
@аўтакран, -а, м. Грузападымальны кран на аўтамабільным шасі.
@аўтакранаўшчык, -а, м. Машыніст, які абслугоўвае аўтакран.
@аўтакрат, -а, М -раце, м. Кніжн. Высокапастаўленая асоба з неабмежаванай уладай; манарх, самадзержац.
[Грэч. autokratēs.]
@аўтакратычны, -ая, -ае. Кніжн. Які мае адносіны да аўтакратыі.
@аўтакратыя, -і, ж. Кніжн. Форма кіравання, пры якой адной высокапастаўленай асобе належыць неабмежаваная ўлада; самадзяржаўе, манархія.
[Грэч. autokrateia.]
@аўталітаграфія, -і, ж. Літаграфія з малюнка, якая выканана на камені самім аўтарам.
@аўталятучка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Тое, што і аўтамайстэрня.
@аўтамабілебудаванне, -я, н. Галіна прамысловасці, якая вырабляе аўтамабілі.
@аўтамабілебудаўнік, -а, м. Работнік аўтамабілебудаўнічай прамысловасці.
@аўтамабілебудаўнічы, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўтамабілебудавання.
@аўтамабілізм, -у, м. Аўтамабільная справа; аўтамабільны спорт.
@аўтамабіліст, -а, М -сце, м. Той, хто займаецца аўтамабілізмам; вадзіцель аўтамабіля.
@аўтамабілістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да аўтамабіліст.
@аўтамабіль, -я, м. Экіпаж з рухавіком унутранага згарання для перавозкі пасажыраў, грузаў па бязрэйкавых дарогах. Легкавы аўтамабіль. [Фр. automobile ад грэч. autos — сам і лац. mobilis — рухомы.]
@аўтамабільны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аўтамабіля. Аўтамабільны завод. Аўтамабільныя дарогі. Аўтамабільны транспарт. Аўтамабільная катастрофа.
@аўтамагістраль, -і, ж. Шырокая, з палепшаным пакрыццём шашэйная дарога для масавага хуткага аўтамабільнага руху.
@аўтамайстэрня, -і, ж. Майстэрня на аўтамабілі для рамонту машын у палявых умовах; аўталятучка.
@аўтамат, -а, М -маце, м. 1. Апарат (машына, станок), які самастойна, без непасрэднага ўдзелу чалавека выконвае работу. Тэлефон-аўтамат. Аўтамат-піла. 2. Від ручной аўтаматычнай зброі; пісталет-кулямёт. Гадзіны паўтары з лесу даносілася сапраўдная кананада: бесперапынна стракаталі аўтаматы, мерна і гулка білі карабіны. Матрунёнак.
[Ад грэч. automatos — самарухомы.]
@аўтаматны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аўтамата (у 2 знач.). Аўтаматная чарга. □ Дыверсанты на хаду заядла агрызаліся шчодрым аўтаматным агнём. Брыль.
@аўтаматорны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўтамабільных матораў, іх канструявання і вытворчасці.
@аўтаматрыса, -ы, ж. Чыгуначны (пасажырскі або службовы) вагон з уласным рухавіком.
[Фр. automotrice.]
@аўтаматчык, -а, м. 1. Рабочы, які абслугоўвае аўтамат (у 1 знач.). Токар-аўтаматчык. 2. Баец, узброены аўтаматам (у 2 знач.). Голуб памятаў, як паласнула шэра-зялёную нямецкую калону першая чарга яго аўтаматчыкаў... Васілевіч.
@аўтаматчыца, -ы, ж. Жан. да аўтаматчык (у 1 знач.).
@аўтаматызаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аўтаматызаваць.
@аўтаматызавацца, -зуецца; незак. Зал. да аўтаматызаваць.
@аўтаматызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. 1. Выкарыстаць (выкарыстоўваць), укараніць (укараняць) аўтаматычныя прыборы, прыстасаванні, машыны ў вытворчасці. Аўтаматызаваць тэхналагічны працэс. 2. Зрабіць (рабіць) аўтаматычным (у 2 знач.). Аўтаматызаваць рухі.
@аўтаматызацыя, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аўтаматызаваць і стан паводле знач. дзеясл. аўтаматызавацца.
@аўтаматызм, -у, м. Механічнасць, несвядомасць, неадвольнасць (дзеянняў, рухаў).
@аўтаматыка, -і, ДМ -тыцы, ж. 1. Галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае метады і сродкі аўтаматызацыі вытворчых працэсаў.
2. Сукупнасць механізмаў, прыстасаванняў, якія дзейнічаюць аўтаматычна.
@аўтаматычны, -ая, -ае.
1. Які дзейнічае з дапамогай аўтамата. Аўтаматычны тормаз. 2. Несвядомы, міжвольны, машынальны. Аўтаматычныя рухі. ○ Аўтаматычная лініягл. лінія.
@аўтамашына, -ы, ж. Тое, што і аўтамабіль.
@аўтамашыніст, -а. М -сце, м. Аўтаматычнае прыстасаванне, якое выконвае функцыі машыніста поезда.
@аўтамоталатарэя, -і, ж. Латарэя, у якой разыгрываюцца аўтамабілі, матацыклы і пад.
@аўтаномія, -і, ж. Самакіраванне; права самастойна вырашаць справы ўнутранага заканадаўства і кіравання. Дэмакратычная дзяржава павінна прызнаваць аўтаномію розных абласцей, асабліва абласцей і акруг з розным нацыянальным саставам насельніцтва. Ленін.
[Грэч. autonomia.]
@аўтаномнасць, -і, ж. Уласцівасць аўтаномнага.
@аўтаномны, -ая, -ае. Які карыстаецца аўтаноміяй, мае аўтаномію. Аўтаномная рэспубліка. Аўтаномная вобласць.
@аўтапагрузчык, -а, м. Машына на аўтамабільным хаду для пагрузкі, разгрузкі і перамяшчэння грузаў.
@аўтапаенне, -я, н. Паенне жывёлы з аўтапаілак.
@аўтапаілка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Спецыяльнае прыстасаванне для паення жывёлы з аўтаматычнай падачай вады.
@аўтапакрышка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Аўтамабільная пакрышка.
@аўтапарк, -а, м. Аўтамабільны парк.
@аўтапартрэт, -а, М -рэце, м. Партрэт мастака, скульптара, які выкананы ім самім.
@аўтапілот, -а, М -лоце, м. Прыстасаванне для аўтаматычнага кіравання лятальным апаратам.
@аўтапоезд, -а, м. Састаў з аўтамабіля-цягача і прычэпа або паўпрычэпа.
@аўтапрабег, -у, м. Прабег калоны аўтамабіляў па зараней вызначаным маршруце з выпрабавальнай і агітацыйнай мэтай.
@аўтапрычэп, -а, м. Спецыяльны дадатковы кузаў, які прычэпліваецца да грузавога аўтамабіля.
@аўтар, -а, м. Стваральнік літаратурнага або іншага мастацкага твора, навуковай працы, праекта і пад. Аўтар рамана. Аўтар гіпотэзы. Аўтар сімфоніі. [Лац. autor.]
@аўтарамонтны, -ая, -ае. Які мае адносіны да рамонту аўтамабіляў, прызначаны для яго. Аўтарамонтныя майстэрні.
@аўтаркія, -і, ж. 1. Эканамічная палітыка гаспадарчага адасаблення краіны.
2. У філасофіі стоікаў — самазадаволенасць як ідэал дабрачыннасці чалавека.
[Грэч. auterkeia — самадастатковасць, самазадаволенасць.]
@аўтарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўтара, належыць яму. Аўтарскі тэкст. Аўтарская задума. Аўтарскае права. ○ Аўтарскі аркушгл. аркуш.
@аўтарства, -а, н. Прыналежнасць твора аўтару. Як адно з першых заканамерна ўзнікае.. пытанне адносна аўтарства ілюстрацый і аздоб, якія надалі выданням Скарыны такі высокі мастацкі ўзровень. Ліс.
@аўтаручка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Ручка для пісання, у якой чарніла аўтаматычна падаецца да пяра.
@аўтарызаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аўтарызаваць.
@аўтарызавацца, -зуецца; незак. Зал. да аўтарызаваць.
@аўтарызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. Афіцыйна ўхваліць (ухваляць) пераклад, копію, рэпрадукцыю і пад. свайго твора.
[Ад фр. autoriser — дазваляць.]
@аўтарызацыя, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аўтарызаваць.
[Фр. autorisation.]
@аўтарытарнасць, -і, ж. Кніжн. Уласцівасць аўтарытарнага.
@аўтарытарны, -ая, -ае. Кніжн. 1. Заснаваны на безагаворачным падпарадкаванні ўладзе, аўтарытэту.
2. Які імкнецца ўмацаваць свой аўтарытэт.
[Ад фр. autoritaire — уладны.]
@аўтарытэт, -а і -у, м. 1. -у. Агульнапрызнанае значэнне, уплыў. Карыстацца аўтарытэтам. Падарваць аўтарытэт. Мець аўтарытэт. □ Аўтарытэт Маркі Балука высока стаяў у вачах тутэйшых партызан. Колас.
2. -а. Асоба, якая карыстаецца заслужанай павагай, мае ўплыў. [Русаковіч:]—Але другі аўтарытэт так заваліць дарогу да добрай справы, што цераз яго і не пералезеш. Крапіва.
[Ням. Autoritët з лац.]
@аўтарытэтнасць, -і, ж. Уласцівасць аўтарытэтнага.
@аўтарытэтны, -ая, -ае.
1. Які карыстаецца аўтарытэтам. Аўтарытэтны таварыш. Аўтарытэтны вучоны. // Які заслугоўвае давер'я. Аўтарытэтная крыніца. Аўтарытэтная камісія. 2. Які не дапускае пярэчанняў; уладны (пра тон, жэст, выгляд і пад.). Голас [касца] быў упэўнены, аўтарытэтны. Бядуля.
@аўтарэферат, -а, М -раце, м. Рэферат твора (звычайна навуковага), напісаны самім аўтарам. Аўтарэферат дысертацыі.
@аўтасамазвал, -а, м. Грузавы аўтамабіль, кузаў якога механічна перакульваецца.
@аўтастоп, -а, м. 1. Прыстасаванне для аўтаматычнага спынення поезда пры падыходзе яго да закрытага пуцявога сігналу.
2. Сістэма арганізаванага выкарыстання турыстамі спадарожных машын для праезду часткі шляху.
@аўтастопавец, -паўца, м. Той, хто возіць на аўтамабілі людзей, якія маюць талоны аўтастопа (у 2 знач.).
@аўтастрада, -ы, ДМ -дзе, ж. Прамая і шырокая шашэйная дарога для масавага і хуткага аўтамабільнага руху.
[Іт. autostrada.]
@аўтасчэпка, -і, ДМ -пцы; Р мн. -пак; ж. Прыстасаванне для аўтаматычнага счаплення вагонаў і лакаматываў.
@аўтатормаз, -а, м. Тормаз, які аўтаматычна ўступае ў дзеянне пры разрыве поезда.
@аўтатрактарны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аўтамабіляў і трактараў. Аўтатрактарная вытворчасць.
@аўтатранспарт, -у, М -рце, м. Аўтамабільны транспарт. Гарадскі аўтатранспарт.
@аўтатранспартнік, -а, м. Работнік аўтамабільнага транспарту.
@аўтатранспартны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўтамабільнага транспарту.
@аўтатраса, -ы, ж. Аўтамабільная траса, шлях, шаша. Пакрытая асфальтам аўтатраса. // Аўтамабільная пуцявіна, накат, дзе ходзяць толькі аўтамашыны. Лёдавая аўтатраса.
@аўтатурызм, -у, м. Турысцкія падарожжы на аўтамабілях.
@аўтатурыст, -а, М -сце, м. Той, хто займаецца аўтатурызмам..
@аўтатыпія, -і, ж. Фотамеханічнае ўзнаўленне паўтонавых і шматколерных адлюстраванняў (фотаздымкаў, акварэльных малюнкаў, твораў алейнага жывапісу) сродкамі высокага друку.
@аўтахтоны, -аў; адз.аўтахтон, -а, м. Карэннае, спрадвечнае насельніцтва краіны; абарыгены.
// Жывёлы або расліны, якія ўзніклі на данай тэрыторыі.
[Грэч. autochthon — тубылец, туземец.]
@аўтацыстэрна, -ы, ж. Цыстэрна на аўтамабільным хаду.
@аўтачасць, -і, ж. Вайсковая аўтамабільная часць.
@аўто, нескл., н. Разм. Тое, што і аўтамабіль. Легкавое аўто. Караван аўто.
@аўтобус, -а, м. Мнагамесны пасажырскі аўтамабіль.
[Ням. Autobus.]
@аўтобусны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аўтобуса. Аўтобусны прыпынак. Аўтобусны рух.
@аўтограф, -а, м. Тэкст твора, напісаны рукой аўтара; аўтарскі рукапіс. Аўтограф паэмы “Бандароўна”. // Уласнаручны подпіс, надпіс. Аўтограф Якуба Коласа. [Грэч. autos — сам і grapho — пішу.]
@аўтол, -у, м. Нафтавае масла для змазкі аўтамабільных і трактарных рухавікоў.
[Складанаскарочанае слова: аўт(амабіль) і лац. ol (eum) —алей.]
@аўторак, -рка, м. Другі дзень тыдня.
@аўторкавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўторка.
@аўтсайдэр, -а, м. Каманда ці спартсмен, якія займаюць апошняе месца ў спаборніцтве.
[Англ. outsider.]
@аўтэнтык, -а, м. Кніжн. Сапраўдная рэч, арыгінал, не копія.
@аўтэнтычнасць, -і, ж. Кніжн. Уласцівасць аўтэнтычнага; сапраўднасць.
@аўтэнтычны, -ая, -ае. Кніжн. Сапраўдны, правільны. Аўтэнтычны тэкст. Аўтэнтычная крыніца. // Які адпавядае арыгіналу. Аўтэнтычнае тлумачэнне закона. [Грэч. authentikos.]
@аўцабык, -а, ж. Жывёліна атрада парнакапытных, якая мае прыкметы быка і барана, водзіцца на астравах Канадскага Арктычнага архіпелага і ў Грэнландыі.
@аўцаматка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Авечка, якая дае прыплод.
@аўчар, -а, м. Чалавек, які даглядае авечак; авечы пастух.
@аўчарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Парода дужых сабак, якія выкарыстоўваюцца для аховы жывёлы на пашы, для каравульнай службы. Я ведаў, што фашысты схапілі яго маці, вывелі ў поле і напусцілі цэлую гайню здаравенных раз'юшаных аўчарак. Янкоўскі.
@аўчарня, -і; Р мн. -рань; ж. Авечы хлеў. Калгасная аўчарня.
@аўчына, -ы, ж. Вырабленая авечая шкура. Шапка з аўчыны. // Разм. Кажух. Чуў увосень ён выццё ваўчынае, А вясной — паводак срэбны звон. Ляжа спаць, укрыецца аўчынаю, — Ад самотных дум знікае сон. Панчанка.
@аўчынка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Памянш. да аўчына.
◊ Аўчынка вырабу не варта — аб справе, якая не апраўдвае клопату. Неба з аўчынку здалосягл. неба. Перабраўся воўк у аўчынкугл. перабрацца.
@аўчыннік, -а, м. Майстар, які вырабляе аўчыны.
@аўчынны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўчыны. Аўчыннае прадпрыемства. // Зроблены з аўчыны. Аўчынная шапка.
@афазія, -і, ж. Поўная ці частковая страта мовы ў выніку пашкоджання некаторых участкаў галаўнога мозгу.
[Грэч. aphasia.]
@афарбаванасць, -і, ж. Уласцівасць афарбаванага.
@афарбаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад афарбаваць.
@афарбавацца, -буецца; зак. 1. Пакрыцца або насыціцца фарбай, чым-н. фарбуючым. Тканіна добра афарбавалася. 2. Набыць які-н. колер. Неба раз'яснілася, афарбавалася ў зеленаваты халодны колер. Колас. Брыдка было ад нечага, калі ўвайшла [Макрына] у хату. Адразу афарбаваўся твар. Баранавых.
// перан. Набыць якое-н. значэнне, які-н. сэнс.
@афарбаваць, -бую, -буеш, -буе; зак., што. 1. Пакрыць або насыціць фарбай, чым- н. фарбуючым. Афарбаваць дах. Афарбаваць тканіну. □ Лукаш асеў, і кроў яму афарбавала скронь. Танк.
2. Надаць які-н. колер. Афарбаваць шчокі румянцам. □ Усход сонца афарбаваў акно у спальні Крушынскага. Бядуля. А з-за лесу выплыў вялізны-вялізны месяц і адразу ўсё афарбаваў у жоўты колер. Чарнышэвіч.
3.перан. Надаць якое-н. адценне, які-н. сэнс чаму-н.
@афарбоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. афарбоўваць — афарбаваць.
@афарбоўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да афарбавацца.
2.Зал. да афарбоўваць.
@афарбоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да афарбаваць.
@афарбоўка, -і, ДМ -боўцы; Р мн. -бовак; ж. 1.Дзеянне паводле дзеясл. афарбаваць (у 1 знач.).
2. Колер, адценне колеру чаго-н. Невялікая руская печ зіхацела белай мелавой афарбоўкай. Паслядовіч. Зялёнае.. жыта за апошнія дні пачынала набываць васковую афарбоўку. Кавалёў.
3.перан. Асаблівы сэнс, выразнае адценне чаго-н. Эмацыянальная афарбоўка верша. □ Мелодыя ж спеваў надзвычайна багатая, разнастайная, дзівосна прыгожая і такая.. выразная, што яе можна палажыць на ноты, а мастак-музыка, напэўна, змог бы выканаць на скрыпцы, але афарбоўкі яе тонаў не патрапіць перадаць ніякі музычны інструмент. Колас.
○ Ахоўная афарбоўка — афарбоўка жывёл, якая робіць іх малапрыкметнымі ў натуральных умовах.
@афарміцель, -я, м. Работнік па афармленню чаго-н. Афарміцель выстаўкі. Афарміцель спектакля.
@афарміцельскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да афарміцеля. Афарміцельскае майстэрства.
@афармленне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. афармляць — аформіць і афармляцца — аформіцца.
2. Знешняя аддзелка, выгляд чаго-н. Афармленне кнігі. Афармленне спектакля. Архітэктурнае афармленне горада. // Пэўная форма чаго-н. І мыслі і вобразы, як снег у мяцеліцу, кружацца; іх трудна стрымаць,.. накіраваць іх на пэўную дарогу і даць ім пэўнае афармленне. Колас.
@афармляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да аформіцца.
2.Зал. да афармляць.
@афармляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да аформіць.
@афартыст, -а, М -сце, м. Мастак-гравёр, спецыяліст па вырабе афортаў.
@афарызм, -а, м. Трапны лаканічны выраз павучальнага характару; сентэнцыя, павучанне, выслоўе. — Каго ты хочаш у дурнях пакінуць? — зняважліва пытае пісар. — Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я табе скажу, хто ты, — прыводзіць ён вядомы афарызм. Колас. Бадай і не назавеш такой байкі народнага пісьменніка, з якой людзі не ўзялі б сабе крылатага выразу, дасціпнага выслоўя, афарызма. Казека.
[Грэч. aphorismos.]
@афарыстычнасць, -і, ж. Уласцівасць афарыстычнага.
@афарыстычны, -ая, -ае. Уласцівы афарызму, падобны да яго; які мае ў сабе афарызмы. Байка — жывое, цікавае, фабульнае апавяданне, напісанае афарыстычнай мовай.
@афганецгл. афганцы.
@афганкагл. афганцы.
@афганскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да афганцаў. Афганскія мовы.
@афганцы, -аў; адз.афганец, -нца, м.;афганка, -і, ДМ -нцы; мн. афганкі, -нак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Афганістана.
@афект, -у, М -кце, м. Праяўленне моцнага нервовага ўзрушэння.
[Ад лац. affectus — душэўнае хваляванне, страсць.]
@афектаваны, -ая, -ае. Штучны, ненатуральна прыўзняты.
@афектаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., што і без дап. Зрабіць (рабіць) што-н. з афектацыяй.
@афектацыя, -і, ж. Незвычайная ўзрушанасць, штучнасць у манерах, паводзінах, прыўзнятасць у мове. Калі аднойчы на пасяджэнні бюро райкома ўстала пытанне аб замене старшыні ў заняпалым калгасе “Маяк”, .. [Сцяпан Апанасавіч] папрасіў слова і без усякай асаблівай афектацыі сказаў, што калі б члены бюро даверылі яму, ён паехаў бы туды працаваць. Краўчанка.
[Лац. affectatio.]
@афектыўны, -ая, -ае. Павышана-эмацыянальны.
@аферагл. афёра.
@аферыст, -а, М -сце, м. Той, хто займаецца афёрамі; нядобрасумленны дзялок.
@аферыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да аферыст.
@афёра і афера, -ы, ж. Рызыкоўная нядобрасумленная справа з мэтай выгады, нажывы. Раптам пасля адной асабліва дзёрзкай афёры крымінальны росшук насцярожыўся. Лужанін. Уся гэта ксяндзоўская афёра была патрэбна на тое, каб яшчэ больш умацаваць перад людзьмі аўтарытэт каменя. Пестрак.
◊ Пайсці (пусціцца) на афёругл. пайсці.
[Фр. affaire — справа.]
@афікс, -а, м. Марфема, акрамя кораня і канчатка, якая служыць для ўтварэння слоў і для надання ім новага значэння.
[Ад. лац. affixus — прымацаваны.]
@афіксальны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да афікса.
@афіт, -у, М афіце, м. Мінерал розных адценняў светлай афарбоўкі; адзін з відаў змеевіка (у 2 знач.).
@афітавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да афіту.
@афіцар'ё, -я, н., зб. Разм. пагард. Афіцэры. — А ў самой вёсцыгітлераўская салдатня і афіцар'ё пабеглі па хатах.. шукаць сабеспажывы. Чорны.
@афіцыёз, -а, м. У буржуазных краінах — афіцыёзны друкаваны орган.
[Ад лац. officiosus — паслужлівы.]
@афіцыёзнасць, -і, ж. Уласцівасць афіцыёзнага.
@афіцыёзны, -ая, -ае. Які фармальна не звязаны з урадам, але на справе праводзіць яго погляды.
@афіцыйнасць, -і, ж. Уласцівасць афіцыйнага. У Любачкі адразу знікла.. афіцыйнасць, якую яна напусціла на сябе. Асіпенка.
@афіцыйны, -ая, -ае.
1. Які ўстаноўлены ўрадам, адміністрацыяй, службовай асобай, зыходзіць ад іх. Афіцыйная прапаганда. Афіцыйная асоба. Афіцыйны дакумент. 2. Зроблены па ўстаноўленай форме, з захаваннем усіх правіл, фармальнасцей. Афіцыйны прыём. Афіцыйнае запрашэнне. // перан. Халодна-ветлівы, стрыманы. Шчыра кажучы,.. [Лявонку] падабаўся афіцыйны тон размовы. Жычка.
@афіцыйшчына, -ы, ж. Разм. Строга афіцыйныя адносіны да каго-, чаго-н.
@афіцыянт, -а, М -нце, м. Работнік сталовай, рэстарана і пад., які падае стравы. Афіцыянт, немалады, у паношаным касцюме, гаспадарыць — стаўляе чаркі, раскладае [сурвэткі]. Мележ.
[Лац. officians.]
@афіцыянтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да афіцыянт.
@афіцэр, -а, м. Асоба каманднага саставу арміі і флоту, якая мае воінскае званне ад малодшага лейтэнанта да палкоўніка ўключна. Старшы афіцэр. Малодшы афіцэр. Афіцэр генеральнага штаба. Званне афіцэра. [Ням. Offizier.]
@афіцэрскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да афіцэра. Афіцэрскае званне. Афіцэрскі састаў.
@афіцэрства, -а, н., зб. Афіцэры. Шмат па якіх маёнтках акупаванага Палесся ладзілі паны пышныя банкеты польскаму афіцэрству. Колас.
@афіша, -ы, ж. Аб'ява аб спектаклі, канцэрце, лекцыі і пад., якая вывешваецца на відным месцы. [Вецер] зрываў з галавы ў Будніка шапку, шырока расхрыстваў.. паліто і сярдзіта рваў са сцен тэатральныя афішы. Галавач.
[Фр. affiche.]
@афішны, -ая, -ае. Які мае адносіны да афішы. Афішная тумба.
@афішыраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад афішыраваць.
@афішыравацца, -руецца; незак. Зал. да афішыраваць.
@афішыраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., каго-што. Выставіць (выстаўляць) напаказ, шырока абвясціць (абвяшчаць).
@аформіцца, -млюся, -мішся, -міцца; зак. 1. Набыць закончаную форму, пэўны выгляд. Як.. [Марынка] вырасла, аформілася, папрыгажэла! Хадкевіч. Раптам аформілася ў.. [Захара Зынгі] думка, што добра ж вельмі, што піць ён пакінуў. Чорны.
2. Паступіць куды-н. з захаваннем неабходных фармальнасцей. — Паеду дадому, — сказаў.. [Янук], — можа нават заўтра, калі паспею аформіцца. Кулакоўскі.
@аформіць, -млю, -міш, -міць; зак., каго-што. 1. Даць чаму-н. закончаную знешнюю форму або пэўны выгляд. Аформіць рукапіс. Аформіць насценгазету. □ У нядзелю раніцай да Шаманскага зайшоў Наварка, каб дагаварыцца, як аформіць калгасны хор, які меўся выступаць на раённым фестывалі. Дуброўскі.
2. Надаць чаму-н. сілу закона, зрабіўшы неабходныя фармальнасці. Аформіць дагавор. Аформіць дакументацыю. 3. Прыняць, залічыць куды-н. з захаваннем неабходных фармальнасцей. Аформіць на работу, на вучобу.
@аформлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аформіць.
@афорт, -а, М -рце, м. Від гравюры на метале, у якім паглыбленыя элементы робяцца траўленнем металу кіслотамі, а таксама адбітак з такой гравюры. Афорты Рэмбранта. [Фр. eau-forte — азотная кіслата.]
@афортны, -ая, -ае. Які мае адносіны да афорта.
@афрыканецгл. афрыканцы.
@афрыканізацыя, -і, ж. Курс афрыканскіх краін на падрыхтоўку ўласных кадраў ва ўсіх галінах грамадскага жыцця, на адраджэнне і развіццё нацыянальнай культуры.
@афрыканіст, -а, М -сце, м. Спецыяліст у галіне афрыканістыкі.
@афрыканістыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Навука, якая вывучае гісторыю, культуру і мовы народаў Афрыкі.
@афрыканкагл. афрыканцы.
@афрыканскі, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да Афрыкі, афрыканцаў; уласцівы ім. Афрыканскія джунглі. Афрыканскія мовы. 2.перан. Гарачы, неўтаймаваны. Афрыканскія страсці.
@афрыканцы, -аў; адз.афрыканец, -нца, м.;афрыканка, -і, ДМ -нцы; мн. афрыканкі, -нак; ж. Карэннае насельніцтва Афрыкі.
@афрыката, -ы, ДМ -каце, ж. Складаны зычны гук, які ўтвараецца цесным злучэннем зычнага выбухнога з зычным фрыкатыўным таго самага месца ўтварэння, напрыклад: беларускае ц з тс, ч з тш.
[Лац. affricata — прыцёртая.]
@афсайд, -у, М -дзе, м. У футболе — становішча іграка, які аказаўся па-за гульнёй, калі ён, атрымаўшы мяч ад свайго партнёра, не мае права працягваць гульню, бо паміж ім і варотамі праціўніка няма ігракоў супраціўнай каманды.
[Англ. off side — па-за гульнёй.]
@афсет, -у, М -сеце, м. Спосаб друкавання, пры якім фарба перадаецца з друкарскай формы на гумавую паверхню, а з яе на паперу.
[Англ. offset]
@афсетны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да афсету. Афсетны друк.
@афтальмалагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да афтальмалогіі.
@афтальмалогія, -і, ж. Навука пра хваробы вачэй і іх лячэнне.
[Ад грэч. ophtamos — вока і logos — вучэнне.]
@афтальмаскоп, -а, м. Прыбор для агляду дна вока.
@афтальмія, -і, ж. Захворванне вока, пераважна запаленчага характару.
@афтальмолаг, -а, м. Доктар, спецыяліст у галіне афтальмалогіі.
@ах, выкл. 1. Перадае спалох, нечаканае здзіўленне, неспадзяваную радасць і іншыя пачуцці; тое, што і вой. [Рыгорка:] — Ах,аладачкі якія вашы смачныя! Як вы іх рабілі? Краўчанка. Ах, як хораша жыць, Як хочацца жыць, Як прагне сэрца зорных начэй. Кірэенка.
// Перадае здагадку, думку і пад., што прыйшло нечакана; тое, што і а4 (у 1 знач.). Ах, прыпомніў: бачыў я калісьці На вайне дзяўчынку ў шынялі. Смагаровіч.
2. Перадае пачуццё гора, шкадавання. [Стасік:] — Ах, каб тут была мама! — Хлопчык азірнуўся назад, але мамы няма. Гарбук.
// Перадае пачуццё абурэння, гневу. Ах, каб вас ваўкі з'елі — закрычаў дурань на сабак і кінуўся наўцёкі. Якімовіч.
@ахавальнік, -а, м. Той, хто ахоўвае што-н. ад нядобразычлівых замахаў каго-н., робіць недатыкальным што-н.
@ахаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ахаваць.
@ахаваць, -аю, -аеш, -ае. Зак. да ахоўваць.
@ахайванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахайваць.
@ахайвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да ахаяцца. 2.Зал. да ахайваць.
@ахайваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ахаяць.
@ахайнасць, -і, ж. Уласцівасць ахайнага; чысціня, акуратнасць. Зімчука здзівіла ахайнасць і незвычайная кволасць дзяўчынкі. Карпаў. [Люба:] — Прыгажосць і ахайнасць гэта адно, а франтаўство — другое. Чорны.
@ахайны, -ая, -ае. Старанна прыбраны; чысты, акуратны. Алесь і Зіна — самі сіроты— кожны па-свойму адчулі ў гэтым ахайным прыемным чалавеку [Нікіфаровічу] нешта бацькоўскае. Броўка. За.. [Міколам Лазнюком] крочыў майстар Красовіч — пажылы каржакаваты мужчына ў ахайным форменным гарнітуры. Васілёнак.
@ахаладжальнік, -а, м. 1. Апарат, які служыць для ахаладжэння чаго-н.
2. Рэчыва, з дапамогаю якога ахалоджваюць што-н.
@ахаладжальны, -ая, -ае.
1. Прызначаны для ахаладжэння чаго-н. Ахаладжальная сумесь. Ахаладжальная камера. 2. Які ахалоджвае, асвяжае (пераважна пра напіткі). Ахаладжальныя напіткі.
@ахаладжэнне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. ахаладзіць (у 1 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. ахаладзіцца.
@ахаладзелы, -ая, -ае.
1. Які ахаладзеў, астыў. Сонца ласкава грэла яе [Гэльчына] маладое ахаладзелае цела. Чарот.
2.перан. Які стаў да ўсяго абыякавы, страціў сілу пачуцця, свежасць успрымання.
@ахаладзець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Стаць халодным, астыць, ахалодаць. Халімон не звяртаў увагі на Патапчыка, а пакручваў прэнт датуль, пакуль ён не ахаладзеў, а тады зноў усунуў у горан. Чарнышэвіч.
2.перан. Страціць сілу пачуцця, свежасць успрымання; стаць абыякавым; астыць, ахалодаць. Настрой створаны, глеба гатова, марудзіць нельга, трэба сеяць, каб не спазніцца, каб не ахаладзеў запал і рашучасць. Зарэцкі.
@ахаладзіцца, ахаладжуся, ахалодзішся, ахалодзіцца; зак. 1. Стаць халодным ці больш халодным; астыць, ахалодаць. Здавалася, што.. [сын] лёг у цяньку на росную яшчэ мураву, каб ахаладзіцца ад веснавой гарачыні, каб адпачыць. Галавач.
// Асвяжыцца на паветры; праветрыцца; ахалодаць.
2.перан. Перастаць гарачыцца; астыць. Супакоіўся я крыху, ахаладзіўся. Краўчанка.
@ахаладзіць, -ладжу, -лодзіш, -лодзіць; зак., каго-што. 1. Зрабіць халодным ці больш халодным; астудзіць. Не хапала толькі сіверу, каб дарэшты ахаладзіць вытаптаную траву. Чорны.
2.перан. Збавіць, зменшыць сілу, запал якога-н. пачуцця, жадання і пад. Размова з Паўлікам трохі ахаладзіла Андрушку. Лобан.
@ахалодаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Тое, што і ахаладзець. На дварэ ён [Сымон] трохі ахалодаў, выцер з ілба пот і замкнуў адрыну. Чарнышэвіч. Ахалодаў ён [Зазыба] ужо ў Верамейках — крыўда прайшла. Чыгрынаў.
@ахалоджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ахаладзіць.
@ахалоджванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахалоджваць — ахаладзіць.
@ахалоджвацца, -аецца; незак. Зал. да ахалоджваць.
@ахалоджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ахаладзіць.
@ахамянуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. Разм. Тое, што і схамянуцца. Пакуль.. [Гвардыян] ахамянуўся, там, дзе стаяў Галілей, асталося адно пустое месца. Зарэцкі. Ахамянуўся, што даў маху І меру трохі перабраў У дачыненні сваіх праў. Колас.
@ахапак, -пка, м. Такая колькасць чаго-н., якую можна панесці, абхапіўшы дзвюма рукамі; абярэмак. Непадобна было, што і.. [Лінкевіч] часам нёс дадому ахапак калгаснай саломы ці канюшыны, а траплялася — і сноп. Дуброўскі. Толя ідзе да вогнішча з маленькай сякерай у руцэ і з ахапкам сушняку. Брыль. Калі паліцэйскі завярнуў на другі бок саставу, чыгуначнік з сілай адсунуў дзверы ў вагоне, схапіў у ахапак Валодзю і кінуў яго туды. Данілевіч.
@ахапіцца, ахопіцца; зак. Заняцца з усіх бакоў агнём. Галінка адразу ахапілася полымем, разліваючы яркае святло. Сіняўскі.
@ахапіць, ахаплю, ахопіш, ахопіць; зак., каго-што. 1. Тое, што і абхапіць.
2. Уключыць у сферу свайго дзеяння, уплыву каго-, што-н.
◊ Як вокам ахапіць (акінуць, агледзець, скінуць) — колькі можна ўбачыць.
@ахапляцца, -яецца; незак. Зал. да ахапляць.
@ахапляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да ахапіць.
@ахарактарызаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ахарактарызаваць.
@ахарактарызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак., каго-што. Даць характарыстыку каму-, чаму-н. Пра гэтага чалавека [Арэшкіна] Жураўскія не расказвалі, мабыць, не ведалі, а загадчык райана ахарактарызаваў коратка: “Завуч у вас вопытны”. Шамякін.
@ахарашыцца, -рашуся, -рошышся, -рошыцца; зак. Разм. Тое, што і абхарашыцца. Шпакі, паснедаўшы у полі, Пад скрып санлівы жураўля І перадражняць цябе ўволю, І ахарошацца здаля. Гаўрусёў.
@ахарашыць, -рашу, -рошыш, -рошыць; зак. Разм. Тое, што і абхарашыць.
@ахарошвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да ахарашыцца.
@ахарошваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ахарашыць.
@ахаяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ахаяць.
@ахаяцца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Старанна прыбраць сябе, набыць прыстойны выгляд.
// Ачысціцца (ад бруду). Загаілі трохі раны Ды ахаяліся з бруду. Крапіва.
@ахаяць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Прыбраць, прывесці ў прыстойны выгляд, ачысціць каго-, што-н.
@ахвосце, -я, н. 1. Воўна, якая састрыгаецца з хваста, ног, галавы.
2.перан. Паслугачы, прыхільнікі рэакцыйных грамадскіх груповак; рэшткі разгромленых рэакцыйных арганізацый. Нацыяналістычнае ахвосце. Фашысцкае ахвосце.
@ахвота, -ы, ДМ -воце, ж. 1. Жаданне задаволіць якія-н. свае патрэбы, імкненні, схільнасці, захапленні. У нашай цудоўнай Савецкай Айчыне шлях у жыццё ім шырока адчынен і да навукі, да ўсякай работы, абы ты здольнасці меў і ахвоту. Дубоўка. З гулам, з грукатам страшэнным Яна [маланка] рухае машыны. Хутка бегае па дроце (Не па ўласнай хоць ахвоце). Крапіва. Іліко плёскаўся ў вадзе, колькі было ахвоты. Самуйлёнак. Дзе няма ахвоты, там няма работы. Прыказка.
2.безас. у знач. вык. Ёсць жаданне што-н. рабіць. Хай глядзіць ён [звярок] на людзей І на іх работу... Бор грыміць, звініць, гудзе, Мне спяваць ахвота! Бялевіч.
3.Разм. Пара цечкі, жаданне да спарвання ў самак.
◊ Адбіць ахвотугл. адбіць (у 5 знач.).
Ахвота бярэ — ёсць жаданне да чаго-н. Паддаць ахвотыгл. паддаць.
Сагнаць ахвотугл. сагнаць.
@ахвотна, прысл. З ахвотай, з прыемнасцю, з радасцю. [Настаўнік:] — Ведаеш што, Сцёпа, папрабуй ты на рабфак паступіць.. Табе я ахвотна памагу. Колас. Хлопцы былі гатовы да ад'езду — хто ахвотна, а хто і без ахвоты. Брыль.
@ахвотнік, -а, м. 1. Той, хто мае жаданне заняцца чым-н., узяцца за якую-н. справу. Чэмер рад быў бы з кожным пагаварыць,.. але, не знаходзячы ахвотніка, гаварыў сам з сабою. Вітка.
2.да каго-, чаго-н., на што і з інф. Той, хто мае цягу, прыхільнасць да каго-, чаго-н.; аматар чаго-н. На вяселле да Жагулы з'ехаліся ўсе, каму быць належала. Народ усё шляхтаваты, на чужую пачостку сквапны, да банкетаў вялікі ахвотнік... Крапіва.
@ахвотніца, -ы, ж. Жан. да ахвотнік.
@ахвотны, -ая, -ае. Разм. 1. Які мае ахвоту на што-н., схільны да чаго-н. Кукарэка, ахвотны да размовы, падрадзіўся ісці і паказаць дом старшыні. Грамовіч.
2. Руплівы, старанны. З аднаго боку, дзе задавала тон Волечка, крычалі: — ..[Марыля] не хацела ісці ў яслі! Яна лепш бы ахвотная была разам з усімі на полі. Чорны.
@ахвочы, -ая, -ае. Разм. 1. Які выказвае ахвоту, жаданне на што-н., да чаго-н. і пад. Малодшы Марцін да гаспадаркі не быў ахвочы. Карпюк. Каму з вас не цікава І хто з вас не ахвочы Прылегчы спаць на травы Пад зорны полаг ночы. Аўрамчык.
2. Руплівы, старанны. Валя Арэшка была чалавек пакладзісты, ахвочы. Скрыган.
@ахвяра, -ы, ж. 1. Прадмет або жывая істота, прынесеныя ў дар бажаству паводле абрадаў некаторых рэлігій.
2. Добраахвотная ўступка, адмаўленне, адрачэнне на карысць каго-, чаго-н. Навука патрабуе ахвяр. Ахвяра пешкі. □ Галіна перайшла да сваёй цёткі, уступіўшы свой пакой Андрэю. Андрэй спачатку не згаджаўся прыняць такую ахвяру. Рамановіч.
3. Пра таго, хто пацярпеў або загінуў ад якога-н. няшчасця, стыхійнага бедства, сацыяльнага зла, нядобрых людзей. Ахвяры вайны. Ахвяра аўтамабільнай катастрофы. ◊ Пасці ахвярайчаго гл. пасці.
Прынесці ў ахвярушто гл. прынесці.
@ахвяравальнік, -а, м. Уст. Той, хто прыносіць што-н. у дар каму-, чаму-н.
@ахвяраванне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахвяраваць.
2.Уст. Тое, што і ахвярапрынашэнне (у 1 знач.). У гэты ж самы вечар, пры святле вогнішча, адбылося ахвяраванне. Маўр.
3. Дар, узнос на карысць якой-н. асобы, установы (звычайна з мэтай дабрачыннасці). Прыватнае ахвяраванне.
@ахвяраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ахвяраваць.
@ахвяравацца, -руецца; незак. Зал. да ахвяраваць.
@ахвяраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак. 1.каго-што і без дап. Добраахвотна аддаць (аддаваць), прынесці (прыносіць) у дар што-н. Пані Вашамірская ахвяравала на званіцу старасвецкія пярсцёнкі з дарагімі камянямі. Бядуля. У гэты перыяд М.Федароўскі ахвяруе многім .. музеям сабраныя ім на Беларусі прадметы матэрыяльнай культуры. Саламевіч.
2.кім-чым. Не пашкадаваць (не шкадаваць) каго-, чаго-н., адмовіцца (адмаўляцца) ад каго-, чаго-н. Грысь адзначыў: — Пчала ахвяруе сваім жыццём, калі трэба... Кулакоўскі. [Артысты] летась ахвяравалі сваім адпачынкам і ездзілі з канцэртамі аж на цаліну. Сергіевіч.
@ахвярапрынашэнне, -я, н. 1. Абрад прынашэння ахвяры.
2. Тое, што прыносіцца ў ахвяру.
@ахвярнасць, -і, ж. Гатоўнасць ахвяраваць сабой.
@ахвярнік, -а, м. 1. Спецыяльнае месца, спецыяльны стол або ачаг, на якім прыносіліся ахвяры бажаству.
2. Стол з левага боку алтара ў праваслаўнай царкве, прызначаны для спраўляння некаторых абрадаў.
@ахвярны, -ая, -ае.
1.Уст. Які прыносіцца ў ахвяру. Ахвярная жывёла. Ахвярная кроў. 2. На які прыносяць ахвяры. Ахвярны агонь. Ахвярны стол. 3.перан. Гераічны, самаадданы. Ахвярны чалавек.
@ахвяроўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ахвяраваць.
@ахілесаў, -ава. У выразе: ахілесава пятагл, пята.
[Паводле імя міфічнага грэчаскага героя Ахілеса.]
@ахіліць, ахілю, ахіліш, ахіліць; зак., каго-што. Тое, што і ахінуць.
@ахіляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да ахіліць.
@ахінанне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. ахінаць — ахінуць (у 1 знач.).
@ахінацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да ахінуцца.
2.Зал. да ахінаць.
@ахінаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ахінуць.
@ахінея, -і, ж. Разм. Глупства, бязглуздзіца.
◊ Несці ахінеюгл. несці.
@ахінёны і ахінуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ахінуць.
@ахінуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. 1. Атуліцца, ахутацца чым-н. Маладзіца, убачыўшы старшыню, ахінулася хусткай і таропка шмыганула ў хату. Навуменка.
2.перан. Агарнуцца, пакрыцца. Шырачэзнымі лістамі Ахінуліся кусты. Глебка. Сосны шумяць, Ахінуліся сосны журбою. Хведаровіч.
@ахінуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., каго-што. 1. Атуліць, ахутаць. Касынкай ахінуўшы плечы, Ідзе па вуліцы яна! Гаўрусёў.
2.перан. Агарнуць, авеяць. Новыя думкі і настроі ахінулі маладога настаўніка. Колас. Не ўспомніць нельга грозных дзён мінулых І партызанскіх вогнішчаў, і тых, Чые курганы слава ахінула. Танк.
// Стварыць абставіны; агарнуць, акружыць. Ахінуць ласкай.
@ахканне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахкаць.
@ахкаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ахнуць.
@ахлынуць, -ну, -неш, -не; зак. Абдаць чым-н. вадкім з усіх бакоў.
// перан. Агарнуць, апанаваць, запаланіць.
@ахмараны, -ая, -яе. Пакрыты хмарамі. На ахмараным небе нёс варту месяц-поўня.Асіпенка.
@ахмістрыня, -і, ж. Уст. Жанчына, якая вядзе хатнюю гаспадарку ў багатым доме; аканомка. У Гальваса была ахмістрыня, якая яму страшэнна надакучыла і якую трэба было аддаць замуж не марудзячы. Чорны.
@ахмялелы, -ая, -ае. Разм. 1. Які знаходзіцца ў стане ахмялення.
2.перан. Пра чалавека, які да самазабыцця захоплены, узрушаны чым-н. Лёня ўжо быў ахмялелы ад першае любоўнай чаркі, якая п'ецца яшчэ да першага пацалунка. Брыль.
@ахмяленне, -я, н. 1.Стан паводле знач. дзеясл. ахмялець.
2.перан. Захапленне, самазабыццё. [Антон:] — Эх, ды каб пайсці са сваёй скрыпкай у родную вёску, а там граць, граць да ахмялення, да адурэння, да сёмага поту. Бядуля.
@ахмялець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. 1. Стаць п'яным, ап'янець. Так пахне [квітнеючымі садамі], што можна ахмялець. Бядуля.
2.перан. Самазабыўна захапіцца, узрушыцца. Ахмялець ад ласкі.
@ахнуць, -ну, -неш, -не; зак., аднакр. 1.Разм. Усклікнуць “ах”, выказваючы якое-н. пачуццё: захапленне, здзіўленне, шкадаванне, страх, смутак і над. [Мікалай Іванавіч:] — Бываюць цікавыя сюжэтныя павароты ды такія нечаканыя, што ахнеш ад здзіўлення. Шахавец.
2.Разм. Выбухнуць, разарвацца, стрэліць, абрушыцца і г. д. Пакуль.. [Капейка] паспеў шыбануць за вугал хаты — граната ахнула!.. Брыль.
3.каго-што. Разм. Моцна выцяць. Ахнуць па галаве.
@ахова, -ы, ж. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахоўваць; ахоўванне. Ахова здароўя. Ахова правоў грамадзян. Ахова дзяржаўнага парадку. Ахова сацыялістычнай уласнасці. Ахова працы. Ахова помнікаў. Узяць пад ахову. 2. Атрад, група (людзей, караблёў і пад.), прызначаныя ахоўваць каго-, што-н. Каля ўсіх варот і брамак .. стаяла ахова. Брыль. Азірнуліся сябры: Следам крадуцца звяры, Слугі верныя зубровы, Усе чыны яго аховы. Вітка.
◊ Несці аховугл. несці.
@аходаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Разм. Управіцца, справіцца, пакончыць з кім-, чым-н., завяршыць якую-н. Работу. — Цяжкавата такую прастору касой аходаць, — гаварыў Антось Жыгалка. Дуброўскі. Як толькі Андрэйка ўзняўся на ногі гэтак, што без старэйшага брата мог аходаць зямлю, Броня пайшоў у старую кузню вучыцца за каваля. Чорны.
@ахоп, -у, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахапіць.
@ахоплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ахапіць.
@ахоплівацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да ахапіцца.
@ахопліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ахапіць.
@ахопны, -ая, -ае. Які ахоплівае з розных бакоў. Ахопны рух. Ахопная рыфма.
@ахоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахоўваць; ахова.
@ахоўвацца, -аецца; незак. Зал. да ахоўваць.
@ахоўваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што. 1. Абараняць каго-, што-н. ад чыіх-н. нападаў, варожых дзеянняў; вартаваць; сцерагчы. На гэты раз чыгунку ахоўвала ўзмоцненая варта. Краўчанка.
2. Берагчы, шанаваць. Сырой вады Уладзік, ахоўваючы здароўе, не піў, у яго заўсёды была ў запасе гатаваная. Колас.
3. Засцерагаць ад чаго-н. шкоднага, непрыемнага. Галіны дрэваў, што былі над імі [людзьмі], амаль не ахоўвалі ад вады. Мележ.
@ахоўнік, -а, м. 1. Асоба, якая ахоўвае, сцеражэ каго-, што-н.; вартаўнік. Колышаў першы прабег кантрольную будку, за якой наткнуўся на аднаго спалоханага ахоўніка. Мележ.
2. Той, хто беражэ, шануе каго-, што-н. Жанчыны з бурным мінулым — гэта Максім Сцяпанавіч заўважаў не адзін раз — найлепшыя і самыя строгія ахоўнікі сям'і. Карпаў.
@ахоўніца, -ы, ж. Жан. да ахоўнік.
@ахоўны, -ая, -ае.
1. Які нясе ахову, прызначаны для аховы. Ахоўная служба. Ахоўная зона. Ахоўнае лесанасаджэнне. 2. Які засцерагае, служыць для аховы ад шкоднага ўплыву чаго-н. Ахоўная маска. Ахоўныя акуляры. 3.Разм. Ахоўнай афарбоўкі. На ярусах увіхаліся людзі ў ахоўнага колеру пакамечаных шапках. Пестрак.
○ Ахоўная афарбоўкагл. афарбоўка. Ахоўная граматагл. грамата.
@ахраматызм, -у, м. Спец. Здольнасць аптычнай сістэмы не раскладаць светлавога праменя на састаўныя колеры пры пераламленні; бясколернасць.
[Ад грэч. a — без і chroma — колер.]
@ахраматычны, -ая, -ае. Спец. Які не раскладае светлавога праменя на састаўныя колеры пры пераламленні; бясколерны.
@ахранка, -і, ДМ -нцы, ж. Разм. Орган тайнага паліцэйскага нагляду ў дарэвалюцыйнай Расіі; ахраннае аддзяленне.
@ахраннік, -а, м. Агент ахранкі. Мікіту цяпер, калі ён задумаўся над словамі Зубковіча, пачынае здавацца, што вось-вось выйдзе нехта з-за стога, з-за хлява, возьме яго загрудкі і запытае: служыў ты ахраннікам ці не? Галавач.
@ахрыпаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ахрыпнуць.
@ахрыпласць, -і, ж. Уласцівасць ахрыплага; хрыпата.
@ахрыплы, -ая, -ае. Які ахрып, з хрыпатою ў голасе. Калі адышоў ад прычала З цяжкімі вазамі паром, Ахрыплая чайка крычала, Зрываючы пену крылом. Непачаловіч.
@ахрыпнуць, -ну, -неш, -не; пр. ахрып, -ла; зак. Стаць хрыплым (пра голас). Хай скамянею я, Хай лепш замоўкнуць струны, Калі пявучы рытм Ахрыпне ў грудзях зноў. Хведаровіч.
@ахрысціцца, ахрышчуся, ахрысцішся, ахрысціцца; зак. Прыняць хрысціянскую веру праз абрад хрышчэння.
@ахрысціць, ахрышчу, ахрысціш, ахрысціць; зак., каго-што. 1. Выканаць абрад хрышчэння над кім-н.
2. Перажагнаць каго-, што-н., зрабіць знак крыжа над кім-, чым-н. Зірні на луг прад навальніцай, Калі крыжастай бліскавіцай У страсе твар ахрысціць хмара... Колас.
3.перан.; кім-чым. Разм. Даць каму-, чаму-н. імя, назву, мянушку. “Кацюша” — так ахрысцілі дапоўненую цвіком і лапаткай гарматку. Брыль. — Якіх толькі прозвішчаў на свеце не бывае, а вось Плаксаў не чуў. Чаму ж гэта так вёску ахрысцілі і людзей Плаксамі празвалі? — пацікавіўся Рыгор Васільевіч. Грахоўскі.
@ахрышчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ахрысціць.
@ахутаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ахутаць.
@ахутацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. 1. Ахутаць сябе, захутацца. Жанчына ахуталася хусткай. 2.перан. Пакрыцца чым-н., агарнуцца. У небе зноў паплылі дзесяткі бамбардзіроўшчыкаў, і крэпасць ахуталася агнём і дымам. Лупсякоў.
@ахутаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. 1. Укрыць з усіх бакоў, абгарнуць чым-н.; захутаць. Ахутаць шыю шалікам. 2.перан. Пакрыць чым-н., агарнуць. Шэрань заслала палі, схавала абрысы ўзгоркаў і пералескаў, ахутала бярозавыя гаі і прысады ля дарог. Хадкевіч. Цёмная восеньская ноч ахутала Неапалітанскі заліў. Брыль.
@ахутвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да ахутацца.
2.Зал. да ахутваць.
@ахутваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ахутаць.
@ацалелы, -ая, -ае. Разм. Які аказаўся цэлы сярод разбуранага, уцалелы. Шура скора знайшла гэты дом — у цэнтры горада, адзін з ацалелых дамоў на цэнтральнай плошчы. Арабей. Адразу ж за вёскаю пачынаецца лес. І не проста лес, а даўні, ацалелы ад сякеры і пілы. Кавалёў.
// Які захаваўся, не загінуў. Напаўжывыя ў вёску мы прыбеглі, Мы, ацалелыя падлеткі-пастухі. Лойка.
@ацалець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Астацца цэлым, непашкоджаным сярод разбуранага, уцалець. Як ацалелі дрэвы тут кругом, Дзе фронт узрыў снарадамі грунт шэры? Танк.
// Астацца жывым, не загінуць. Ацалець у жорсткім баі.
@ацаніць, ацаню, ацэніш, ацэніць; зак., каго-што. 1. Назначыць цану чаму-н.; вызначыць вартасць чаго-н. [Несцяровіч краўцу:] — Ацэнім тваю хату і за яе табе будаўніцтва сплаціць. Чорны.
2.перан. Даць ацэнку каму-, чаму-н., выказаць сваю думку пра што-н., вызначыць ролю, характар каго-, чаго-н. — Смутак, напрыклад, можа мець апраўданне, што для таго ён, каб пасля яго больш ацаніць радасць. Чорны. Арон хутка ацаніў становішча. Мурашка.
// Прызнаць станоўчыя якасці, каштоўнасць і пад. каго-, чаго-н. Не! Ніхто, толькі яна[пані] сама сябе можа ацаніць. Бядуля. Свет не бачыў падобнай мастацкай рукі: хай ацэняць цудоўны кілім мастакі... Дубоўка.
@ацверажацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да ацверазіцца.
2.Зал. да ацверажаць.
@ацверажаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ацверазіць.
@ацверажэнне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ацверазіць і ацверазіцца.
@ацверазелы, -ая, -ае. Які ацверазеў, стаў цвярозы.
// перан. Які стаў цвяроза думаць, меркаваць аб чым-н.
@ацверазець, -ею, -ееш, -ее і ацвярозець, -ею, -ееш, -ее; зак. Стаць цвярозым пасля ап'янення.
// перан. Пачаць цвяроза думаць, разважаць, вырашаць пытанні.
@ацверазіцца, ацверажуся, ацвярэзішся, ацвярэзіцца і ацвярозіцца, -рожуся, -розішся, -розіцца; зак. Стаць цвярозым пасля ап'янення. Хлор, ужо ацверазіўшыся, прыўстаў з месца і нядбайна матнуў рукою. Гартны.
// перан. Пачаць цвяроза думаць, меркаваць пра што-н.
@ацверазіць, ацверажу, ацвярэзіш, ацвярэзіць і ацвярозіць, -рожу, -розіш, -розіць; зак., каго. Прывесці ў цвярозы стан, зрабіць цвярозым.
// перан. Вярнуць каму-н. здольнасць цвяроза думаць, меркаваць аб чым-н. [Пашкевічус:] — Але мая стрэльба .. ацверазіла [Парэчкуса], ды і Йонас з бацькам скруцілі яму рукі. Броўка. Восеньская паездка як бы ацвярозіла [Паходню]. Хадкевіч.
@ацвярдзелы, -ая, -ае. Які стаў цвёрдым; зацвярдзелы. Ацвярдзелая смала.
@ацвярдзенне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ацвярдзець.
@ацвярдзець, -ее; зак. 1. Перайсці з вадкага стану ў цвёрды; зацвярдзець.
// Зрабіцца цвярдзейшым; пацвярдзець.
2.Спец. Зрабіцца цвёрдым (пра зычныя гукі).
@ацвярожаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ацверазіць.
@ацвярозецьгл. ацверазець.
@ацвярозіццагл. ацверазіцца.
@ацвярозіцьгл. ацверазіць.
@ацепванне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацепваць, ацепвацца.
@ацепвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. 1. Патрэсваючы на сабе адзенне, вызваляцца ад чаго-н. (снегу, пылу і пад.); атрасацца.
2.Зал. да ацепваць.
@ацепваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што. Разм. Трасучы, выдаляць што-н. (снег, пыл і пад.); атрасаць.
@ацеплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ацяпліць.
@ацерабіцца, ацераблюся, ацярэбішся, ацярэбіцца; зак. 1. Вызваліцца ад чаго-н., што насела на адзенне; атрэсціся. [Ермаліцкі] ацерабіўся ад саломы, забраў свой куфэрак і моўчкі пасунуўся да форткі. Грахоўскі.
2.Разм. Пазбавіцца чаго-н., адчапіцца ад каго-, чаго-н. Яшчэ хто .. наедзе, дык ад людскіх языкоў не ацярэбішся. Пальчэўскі.
@ацерабіць, ацераблю, ацярэбіш, ацярэбіць; зак., што. Тое, што і абцерабіць.
@ацерпецца, -плюся, -пішся, -піцца; зак. Прывыкнуць цярпець. Іван пастаяў, пакуль крыху ацерпеўся ад бляску агню, і пайшоў назад. Дуброўскі.
@ацерушыцца, -рушуся, ацярушышся, ацярушыцца; зак. Тое, што і абцерушыцца.
@ацерушыць, ацерушу, ацярушыш, ацярушыць; зак., каго-што. Тое, што і абцерушыць.
@ацерці, атру, атрэш, атрэ; атром, атраце; пр. ацёр, ацерла; заг. атры; зак., што. Разм. Тое, што і абцерці.
@ацерціся, атруся, атрэшся, атрэцца; атромся, атрацеся; пр. ацёрся, ацерлася; заг. атрыся; зак. Тое, што і абцерціся.
@ацеслівасць, -і, ж. Разм. Уласцівасць ацеслівага.
@ацеслівы, -ая, -ае. Разм. 1. Пра хлеб, спечаны з дрэнна прыгатаванага цеста; не пульхны, глёўкі. Хлеб быў жоўта-шэры, ацеслівы, рэдкі, ён нават не пах хлебам, а так нечым кіслым. Арабей.
2.перан. Нясвежы, памяты. Сонны ацеслівы твар. // Прыдуркаваты, недапечаны. [Шпакоўскі:] — Маці не хоча аддаць Наташу за Высоцкага. Той характарам круты. А Наташа не хоча ісці за Саладуху. Гэты нейкі ацеслівы. Гурскі.
@ацёк, -у, м. Пухліна, якая ўзнікае ад лішку вадкасці ў тканках. Ацёк лёгкіх.
@ацёклы, -ая, -ае. Які мае ацёчнасць. Яго твар, крыху ацёклы, але мала маршчыністы. Кулакоўскі.
@ацёл, -у, м. Роды ў кароў і некаторых іншых жвачных.
@ацёрты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ацерці.
@ацёчнасць, -і, ж. Уласцівасць ацёчнага; тое, што і ацёк.
@ацёчны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да ацёку.
2. Які мае ацёк, ацёчнасць. Ацёчныя ногі. □ Згорблены, з нездаровым, ацёчным тварам, выціраючы рукі кашлатым ручніком,[доктар] падышоў да раненага. Мележ.
@ацірацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. 1. Церціся аб што-н. Мітрафан пахіліўся і ўзяў за ашыйнік сабаку, які аціраўся ля ног. Самуйлёнак.
2.перан. Быць, знаходзіцца дзе-н., каля каго-н. без пэўнага занятку. Стасюк аціраўся каля вялікіх і ўсё дурыўся. Чорны.
@аціраць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ацерці.
◊ Аціраць халадкі — ухіляцца ад работы, гультаяваць.
@аціскаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аціснуць.
@аціснуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аціснуць.
@аціснуць, ацісну, аціснеш, ацісне; зак. Тое, што і абціснуць.
@аціхаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аціхнуць.
@аціхнуць, -ну, -неш, -не; пр. аціх, -ла; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць ціхім; замоўкнуць (пра гукі, шум). Нехта праехаў з лёскатам конна па бруку, і потым аціхла зноў усё. Мурашка. Рой яшчэ нейкі час пагудзеў з перапуду, ды і аціх. Якімовіч.
2.перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аслабець у дзеянні, сіле; спыніцца (пра стыхійныя з'явы). Пад вечар завея аціхла. Колас.
3. Прыйсці ў спакойны стан; супакоіцца. Максім зусім аціх і .. без пілоткі на чорным чубе высока ляжаў галавой.. на падушцы. Брыль.
// Замкнуцца ў сабе; прыціхнуць. Асцярожны немец і аціх і вёў сабе гаспадарку так, як яна вялася аканомам. Чорны. Адам нечакана аціх, замаркоціўся, панікла схіліў галаву. Ракітны.
@ацішэць, -эе; зак. Тое,што і аціхнуць.
@ацтэкі, -аў; адз.ацтэк, -а, м. Індзейская народнасць Мексікі.
@ацыдафілін, -у, м. Малако, сквашанае з дапамогай асобых бактэрый.
@ацыдафільны, -ая, -ае. Які мае адносіны да ацыдафіліну. Ацыдафільная палачка. Ацыдафільнае малако.
@ацынкаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ацынкаваць.
@ацынкаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., што. Пакрыць паверхню металічнага вырабу тонкім слоем цынку.
@ацынковачны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ацынкоўкі, прызначаны для ацынкоўкі. Ацынковачны цэх.
@ацынкоўвацца, -аецца; незак. Зал. да ацынкоўваць.
@ацынкоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ацынкаваць.
@ацынкоўка, -і, ДМ -коўцы, ж. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацынкоўваць — ацынкаваць.
2. Тонкі слой цынку, нанесены на паверхню металу, металічнага вырабу.
@ацынкоўшчык, -а, м. Рабочы, спецыяліст па ацынкоўцы (у 1 знач.).
@ацынкоўшчыца, -ы, ж. Жан. да ацынкоўшчык.
@ацэлот, -а, М -лоце, м. Вялікая дзікая кошка, якая водзіцца ў Паўднёвай Амерыцы.
[Фр. ocelot.]
@ацэментаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ацэментаваць.
@ацэментаваць, -тую, -туеш, -туе; зак., што. Пакрыць слоем цэменту.
@ацэначны, -ая, -ае. Які мае адносіны да ацэнкі. Ацэначныя нормы. Ацэначная камісія.
@ацэнены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ацаніць.
@ацэнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацэньваць — ацаніць.
2. Думка, меркаванне пра якасць, годнасць, значэнне каго-, чаго-н. Даць ацэнку. 3. Прынятае абазначэнне ступені ведаў і паводзін вучняў; адзнака. Паставіць ацэнку. Пяцібальная сістэма ацэнак.
@ацэншчык, -а, м. Той, хто робіць ацэнку, вызначае цану чаму-н.
@ацэншчыца, -ы, ж. Жан. да ацэншчык.
@ацэньвацца, -аецца; незак. Зал. да ацэньваць.
@ацэньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ацаніць.
@ацэтон, -у, м. Арганічнае злучэнне, бясколерная вадкасць, якая ўжываецца як растваральнік у вытворчасці лакаў, выбуховых рэчываў, штучнага шоўку і пад.
[Ад лац. acetum — воцат.]
@ацэтонавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ацэтону. Ацэтонавы пах.
@ацэтылен, -у, м. Бясколерны гаручы з непрыемным пахам газ, які складаецца з вугляроду і вадароду.
[Ад лац. acetum — воцат.]
@ацэтыленавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ацэтылену. Ацэтыленавая зварка металу.
@ацяжаранасць, -і, ж. Стан ацяжаранага.
@ацяжараны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ацяжарыць.
@ацяжарванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацяжарваць — ацяжарыць.
@ацяжарвацца, -аецца; незак. Зал. да ацяжарваць.
@ацяжарваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ацяжарыць.
@ацяжарыць, -ру, -рыш, -рыць; заг. ацяжар; зак., каго-што. Тое, што і абцяжарыць.
@ацяжэлы, -ая, -ае.
1. Які стаў важкім, цяжэйшым. Кранае рукі ацяжэлы колас, Ледзь чутны шум бяжыць па збажыне. Гаўрусёў.
2. Які стаў нерухомым, вялым; перастаў нармальна дзейнічаць (ад стомы, ап'янення, болю і пад.). Ацяжэлыя ногі блытаюцца, не паспяваюць у хадзе. Галавач.
@ацяжэць, -эю, -эеш, -эе; зак. 1. Стаць важкім, цяжэйшым. На калючках збіраюцца буйныя кроплі і, ацяжэўшы,.. падаюць на жвір. Брыль.
2. Стаць нерухомым, вялым; перастаць нармальна дзейнічаць (ад стомы, ап'янення, болю і пад.). У жураўкі-жорава Галава, як волава — Ацяжэла, не падняць, Боль такі, што не суняць. Шушкевіч.
@ацяканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацякаць — ацячы.
@ацякаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ацячы.
@ацяліцца, ацеліцца; зак. Нарадзіць, прывесці цяля. [Марыля:] — І рабая ж наша ўчора ацялілася. Цялушку прывяла... Крапіва.
@ацямнець, -ее; безас., зак. Разм. Звечарэць, прыцямнець. А як ацямнела, распалілі вогнішча. Савіцкі. Увечары, як ацямнела, што не стала відаць у разоры вывернутай плугам бульбы, .. [я і маці] сабраліся ісці дадому. Сачанка.
@ацянёны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад ацяніць.
2.у знач. прым. Цяністы. Ацянёны бераг ракі.
@ацяніць, ацяню, аценіш, аценіць; зак., што. Кінуць цень на паверхню чаго-н.
@ацяняцца, -яецца; незак. Зал. да ацяняць.
@ацяняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да ацяніць.
@ацяпленне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацяпляць — ацяпліць.
2. Сістэма абагравання памяшканняў; прыстасаванне для абагравання. Вадзяное ацяпленне. Паравое ацяпленне. Цэнтральнае ацяпленне. □ Голле гэтага старога бору ўжо цяпер калышацца пад вокнамі трохпавярховых дамоў з паркетам і паравым ацяпленнем, з халадзільнікамі і ваннамі. Грахоўскі.
@ацяпліць, ацяплю, ацепліш, ацепліць; зак., што. 1. Абагрэць (памяшканне) з дапамогай печаў або спецыяльных прыстасаванняў. Ацяпліць кватэру. 2. Агледзець, зрабіць цёплым; уцяпліць. Ацяпліць кароўнік.
@ацяпляльны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да ацяплення (у 1 знач.). У яго халасцяцкай кватэры стаяў нясцерпны холад — ацяпляльны сезон яшчэ не пачынаўся, а на вуліцы стаяла золкая раніца. Асіпенка.
2. Прызначаны для ацяплення. Ацяпляльная сістэма.
@ацяпляцца, -яецца; незак. Зал. да ацяпляць.
@ацяпляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да ацяпліць.
@ацяробкі, -аў; адз. няма. Тое, што і пацяробкі.
@ацярушаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ацерушыць.
@ацярушвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да ацерушыцца.
2.Зал. да ацярушваць.
@ацярушваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ацерушыць.
@ацярэблены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ацерабіць.
@ацярэбліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацярэбліваць — ацерабіць.
@ацярэблівацца, -аецца; незак. Зал. да ацярэбліваць.
@ацярэбліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ацерабіць.
@ацячы, ацяку, апячэш, ацячэ; ацячом, ацечаце, ацякуць; пр. ацёк, ацякла, ацякло; зак. 1. Апухнуць ад лішку вадкасці ў тканках.
// Анямець ад парушэння кровазвароту (пра часткі цела); зацячы. Ад доўгага сядзення ацяклі, замлелі ногі. Гамолка.
2. Сцячы з чаго-н. мокрага (пра вадкасць). Мокрая адзежа ацякла і правяла. Чорны.
@ачаг, -а, м. 1. Прыстасаванне, дзе распальваюць і падтрымліваюць агонь. Над ачагом вісеў чайнік. Бяганская.
2. Сімвал роднага дому, сям'і. Сямейны ачаг. □ Дзіўнае, аднак, стварэнне чалавек. То падымаецца высока ў паднябессе, то апускаецца на зямлю, да роднага ачага, удыхаючы яго салодкі пах. Асіпенка.
3. Месца, цэнтр распаўсюджання чаго-н. Ачаг пажару, вайны, хваробы. Ачагі землетрасення.
@ачаговы, -ая, -ае. Які мае адносіны да ачага (у 1 знач.).
@ачалавечанне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. ачалавечыцца.
@ачалавечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ачалавечыць.
@ачалавечванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачалавечвацца — ачалавечыцца.
@ачалавечвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да ачалавечыцца.
2.Зал. да ачалавечваць.
@ачалавечваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ачалавечыць.
@ачалавечыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. Стаць падобным на чалавека, набыць уласцівасці чалавека.
// Стаць чалавечным, гуманным.
@ачалавечыць, -вечу, -вечыш, -вечыць; зак., каго-што. Надзяліць каго-, што-н. уласцівасцямі чалавека.
// Развіць уласцівасці чалавека ў кім-, чым-н.; зрабіць чалавечным, гуманным.
@ачамярэлы, -ая, -ае. Разм. Які стаў горкі, як чэмер; які надакучыў, абрыдзеў.
@ачамярэць, -эе; зак. Разм. Стаць горкім, як чэмер; надакучыць, абрыдзець. [Фэлька:] — Ачамярэлі мне.. гэтыя слёзы. Чорны.
@ачапіць, ачаплю, ачэпіш, ачэпіць; зак., што. Акружыць, размясціцца ланцугом вакол каго-, чаго-н., закрываючы выхады, перагароджваючы доступ куды-н., да чаго-н.
@ачапленне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачапляць — ачапіць.
2. Група, атрад узброеных людзей, якія ачапілі каго-, што-н.
@ачапляцца, -яецца; незак. Зал. да ачапляць.
@ачапляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да ачапіць.
@ачараваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ачараваць.
@ачараваць, -рую, -руеш, -руе; зак., каго. Тое, што і зачараваць. У апошнія гады ёй не столькі хацелася ачараваць яго, закахаць, колькі проста ўзяць — націскам, прыступам. Шамякін.
@ачарвівець, -ее; зак. Стаць чарвівым.
@ачарніць, ачарню, ачэрніш, ачэрніць; зак., каго-што. 1. Зрабіць чорным, афарбаваць, у чорны колер.
2.перан. Узвесці паклёп, абгаварыць; зняславіць. [Паўлінка:] Гэта ж трэба ведаць, столькі мой тата на.. [Якіма] усякай дарэмшчыны нагаварыў і ачарніў, а.. [Якім] хоць бы што. Купала.
@ачарсцвеласць, -і, ж. Уласцівасць ачарсцвелага.
@ачарсцвелы, -ая, -ае.
1. Які стаў чэрствы; падсохлы.
2.перан. Які страціў чуласць, спагадлівасць. Ачарсцвелае сэрца.
@ачарсцвець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца чэрствым; падсохнуць. Ад ветру і сонца ачарсцвела шаша, запахлі лісцем дрэвы-прысады. Пташнікаў.
2.перан. Страціць чуласць, спагадлівасць; стаць бяздушным. Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не ачарсцвець. Барадулін.
@ачасаны і ачэсаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ачасаць.
@ачасацца, ачэшацца; зак. Тое, што і абчасацца.
@ачасаць, ачашу, ачэшаш, ачэша; зак., што. Тое, што і абчасаць.
@ачахлы, -ая, -ае. Які стаў халаднейшым, астыў, ахалодаў.
@ачахнуць, -не; пр. ачах, -ла; зак. Стаць халаднейшым; ахаладзіцца, астыць. Печ ачахла. // Стаць меншым, слабейшым. Агонь ачах. // перан. Паспакайнець, астыць, ахаладзець да каго-, чаго-н. Пакуль запал мой не ачах, Люблю язду таропкую, Няхай у некага ў вачах І застаюся кропкаю. Гаўрусёў.
@ачкаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачкаваць.
@ачкаваць, ачкую, ачкуеш, ачкуе; зак., што. Прышчапляць да якой-н. расліны вочка іншай расліны.
@ачко, -а; Р мн. -оў; н. 1. Значок на ігральнай карце ці косці, які абазначае яе вартасць у гульні.
2. Адзінка падліку выйгрышаў у спаборніцтвах, спартыўных гульнях. Набраць найбольшую колькасць ачкоў. 3. Від азартнай карцёжнай гульні. Па абрыўках слоў Сіпак здагадаўся, што паліцаі іграюць у ачко. Лынькоў.
@ачковы, -ая, -ае. Які мае адносіны да ачка (у 2 знач.). Падвядзенне вынікаў спаборніцтва па ачковай сістэме.
@ачмураны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ачмурыць.
@ачмураць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ачмурыць.
@ачмурыць, ачмуру, ачмурыш, ачмурыць; зак., каго-што. Разм. 1. Задурманіць, затлуміць. Гэта, відаць, хмель ачмурыў маю галаву. Рамановіч.
2. Абдурыць, схіліць на што-н., збіць з толку.
@ачмурэлы, -ая, -ае. Разм. Які страціў здольнасць ясна ўспрымаць і разумець навакольнае; які знаходзіцца ў стане ачмурэння. Нехта вывалак ачмурэлага Фадзея з будыніны і пакінуў у бульбяніку. Пянкрат.
@ачмурэнне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. ачмурэць.
@ачмурэць, -эю, -эеш, -эе; зак. Разм. Страціць здольнасць ясна ўспрымаць і разумець навакольнае; адурэць. [Сусед Сідара:] — Куды вы!.. Ачмурэлі!.. Згубіць сябе хочаце!.. Галавач. — Як бог свят, ачмурэў чалавек! — спалохаўся дзед. Бажко.
@ачмуціць, ачмучу, ачмуціш, ачмуціць; зак., каго. Разм. Адурманіць; абдурыць.
@ачнуцца, ачнуся, ачнешся, ачнецца; ачнёмся, ачняцеся; зак. 1. Прачнуцца, абудзіцца. Як ачнуўся, была ўжо раніца. Краўчанка.
/ у перан. ужыв. Вось толькі няхай падгуляе, няхай ачнецца ў .. [дзеда Мікіты] яго маладая бунтоўная кроў, — не выцерпіць, прасуне рукі ў камяні-жарнавікі і пойдзе з гэтымі камянямі, як з лёгкімі кацёлкамі, упрысядкі па хаце. Колас.
2. Апрытомнець, апамятацца. Калі.. [Палазок] ачнуўся, пякучы боль быццам аціх, але ўсё цела дрыжала, а ў галаве моцна шумела. Колас.
// Выйсці са стану глыбокай задуменнасці, забыцця; схамянуцца. Казімір ачнуўся ад успамінаў, якія прамільгнулі перад ім кароткімі малюнкамі,.. і рвануў краёчак канверта. Краўчанка.
@ачомацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Апамятацца, агледзецца, разабрацца ў новых, нечаканых абставінах. Было відаць, багата хто быў як бы аглушан бачаным, не мог ачомацца. Мележ. Не паспеў Міхась ачомацца ад страшнага відовішча, як недзе над вёскай пачаўся свіст бомбаў і траскатлівыя выбухі. Асіпенка. Калі ж Вайцех ачомаўся, на памяць яму ўсплыў адзін малюнак. Пташнікаў.
@ачос, -у, м.; зб. Адходы пры часанні воўны і пад.; тое, што і ачоскі. Ільняны ачос. Ваўняны ачос.
@ачоскавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да ачоскаў.
@ачоскі, -аў; адз. няма. Рэшткі, адходы пры часанні. Ільняныя ачоскі.
@ачувацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да ачуцца.
@ачужэлы, -ая, -ае. Які страціў сувязь з блізкімі, знаёмымі, аддаліўся, стаў чужым. Тры дні.. [Даніла] тады нічога не браў у рот, а хадзіў, як разбіты, — пануры і ачужэлы. Скрыган.
@ачужэць, -эю, -эеш, -эе; зак. Страціць сувязь з блізкімі, знаёмымі, стаць чужым. — От, братка, — кажа сястра, — ты ўжо нават пазабываўся, як што і зваць, ты ўжо зусім ачужэў. Скрыган.
@ачумелы, -ая, -ае. Разм. Які страціў разважлівасць; адурэлы. Час быў выйграны. Гітлераўцы, адстрэльваючыся, беглі, як ачумелыя. Кавалёў.
@ачумець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Страціць разважлівасць; адурэць. Як праслухаў далей старога, дык ачумеў і не ачухаўся, аж пакуль да нас дабег. Шынклер.
@ачуньванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачуньваць — ачуняць.
@ачуньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ачуняць.
@ачунялы, -ая, -ае. Які ачуняў, паправіўся пасля хваробы; які ажыў. Пазбавіўся ён ад турэмных сухот Ля цёплага мора, у сонечным Крыме. І вось, ачунялы, ў сябе на радзіме, У родных Барках апынуўся праз год. Зарыцкі. Вяз ачунялы дрэмле стамлёным аленем рагатым, сніць, што ён ужо ў лісце апрануты з нізу да верху. Барадулін.
@ачуняць, -яю, -яеш, -яе; зак. Паправіцца пасля хваробы; ажыць. Лялькевіч пры добрым Сашыным і Поліным доглядзе хутка ачуняў, раны яго “гаіліся, як ад жывой вады”, — жартаваў ён сам. Шамякін.
/ у перан. ужыв. Згарэла ад міны хата, пажухлі таполі, не ачунялі. Пташнікаў.
// Апрытомнець. Толькі па пэўным часе ганарыстая і храбрая світа ваяводы Даўнаровіча крыху ачуняла ад жывёльнага страху. Паслядовіч.
@ачухацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Апрытомнець; апамятацца; ачуняць. Колькі ляцеў я — не памятаю. А калі ачухаўся і расплюшчыў вочы, убачыў я, што ляжу на броўцы. Лынькоў. [Доўбік] праз які месяц ачухаўся ад кантузіі і зноў на перадавую. Гроднеў.
@ачухвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да ачухацца.
@ачуцца, ачуюся, ачуешся, ачуецца; зак. 1. Прыйсці да памяці, ачнуцца; акрыяць. Колькі ехала і як ехала, [Зося] не ведала. Ачулася толькі, калі конь сам на двор узышоў. Крапіва. Праз хвіліну яна ачулася, акрыяла, разгарнула крылцы і фуркнула з рукі настаўніка ў свежае веснавое паветра. Колас.
2. Падаць голас, стаць чутным; пачуцца. Першай ачулася Рагіна і выбегла з-за перагародкі. Адамчык. Рыгор пачуў стук крокаў, якія раптам ачуліся ззаду і хутка набліжаліся да іх. Гартны. Каб у нас мядзведзі вяліся. Не-е... А вось ачуліся. Пташнікаў.
3. Прачнуцца, праявіцца. [Вера:] — Шанавала я свае пачуцці да вас, таму маўчала, чакала, можа, бацькоўскае сэрца ачуецца. Дуброўскі.
4. Апынуцца. Карцела жаданне як найхутчэй кончыць дарогу, выйсці з цеснага душнага вагона і ачуцца на вуліцы Рыгі. Гартны.
@ачынацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да ачнуцца.
@ачыстка, -і, ДМ -тцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачышчаць — ачысціць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ачышчацца — ачысціцца.
◊ Для ачысткі сумлення — каб супакоіцца.
@ачысціцца, ачышчуся, ачысцішся, ачысціцца; зак. 1. Стаць чыстым па саставу, пазбавіцца ад чужародных прымесей, бруду.
// Стаць свежым, свяжэйшым (пра паветра).
// перан. Стаць чыстым у маральных адносінах; пазбавіцца чаго-н. заганнага. Калі ж чалавек не мог канчаткова ачысціцца ад усяго заганнага, жыццё цяжка помсціла за гэта, скіроўвала на непажаданую дарогу. Хромчанка.
2. Стаць вольным ад наяўнасці каго-, чаго-н.; пазбавіцца чаго-н. Уначы прыціснуў мароз, неба ачысцілася ад хмар і было глыбокае, яснае, як быццам старанна вымытае. Шамякін. Раніцай падзьмуў вецер, разагнаў туман, і ля Карскіх Варот мора амаль зусім ачысцілася ад ільдоў. Бяганская.
@ачысціць, ачышчу, ачысціш, ачысціць; зак., што ад чаго. 1. Зрабіць чыстым, выдаліўшы бруд, смецце і пад. Перад касавіцай кончылася ў пограбе бульба, і стары загадаў бабам ачысціць пограб ад бруду. Брыль. Верабей ачысціў гняздо ад бруду, смецця, нанасіў свежага пуху. Пальчэўскі.
// Зрабіць чыстым па саставу, вызваліць ад чужародных прымесей. Ачысціць спірт. Ачысціць паветра. // перан. Вызваліць, пазбавіць ад чаго-н. пабочнага, непатрэбнага, шкоднага.
// перан. Зрабіць чыстым у маральных адносінах. Ачысціць сумленне, 2. Зняць, абскрэбці, аблупіць. Наглядаючы за ўдалымі рухамі Маіных рук, Сцяпан прыйшоў да думкі: каб ёй падаваць рыбу на стол, то яна ачысціла б за добрых дзесяцярых. Дуброўскі.
3. Прыбраць, вынесці адкуль-н. усё лішняе, непатрэбнае. [Стафанковіч:] — Млын закідан рыштункам і плашкамі на дровы. Трэба ачысціць. Чорны.
4. Вызваліць ад прысутнасці каго-, чаго-н. варожага, непажаданага. Зону зноў ачысціліад акупантаў, у вёсках устанавілі партызанскія гарнізоны і камендатуры. Няхай.
// Пакінуць што-н., вызваліць ад сваёй прысутнасці. Пляцінскі на хвіліну прыпыніўся, спыніў за рукаў Зынгу і грозна заявіў: — Заўтра ж ачысці мне кватэру. Чорны.
5.Разм. груб. З'еўшы ўсё, дачыста, зрабіць пустым, чыстым (пасудзіну і пад.). Ачысціцьталерку баршчу. 6.Разм. Абакрасці. Ачысціць кішэні. □ Патруцілі [зладзеі] сабак і ачысцілі камору і свіран. Чарнышэвіч.
@ачышчальнік, -а, м. Спец. Прыбор, прыстасаванне, рэчыва для ачысткі чаго-н.
@ачышчальны, -ая, -ае.
1. Прызначаны для ачысткі чаго-н. Ачышчальная машына. 2.перан. Які прыносіць дараванне, ачышчэнне. За актам ачышчальнай помсты пачалося канчатковае прасвятленне Тварыцкага. Перкін.
@ачышчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ачысціць.
@ачышчацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да ачысціцца.
2.Зал. да ачышчаць.
@ачышчаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ачысціць.
@ачышчэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачышчаць — ачысціць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ачышчацца — ачысціцца.
@ачэп, -а, м. Верхняе бервяно ў прадоўжнай сцяне пабудовы, на якое ставяцца кроквы.
@ачэплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ачапіць.
@ачэпліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ачапіць.
@ачэрнены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ачарніць.
@ачэсаныгл. ачасаны.
@ачэсванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачэсваць — ачасаць.
@ачэсвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да ачасацца.
2.Зал. да ачэсваць.
@ачэсваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ачасаць.
@ашаламаніцца, -манюся, -монішся, -моніцца; зак. Абл. Тое, што і ашаламіцца. Адам Бародзіч як бы крыху ашаламаніўся ад гэтай Галенінай гаворкі. Чорны. Прахапіліся [хлопцы] і ашаламаніліся: давай ісці назад у Нясвіж! Лужанін.
@ашаламаніць, -маню, -моніш, -моніць; зак., каго. Абл. Тое, што і ашаламіць. Трапятун са скуры лузаецца, каб ашаламаніць вас патокам слоў і ў той жа час не выказаць ніводнай свае думкі. Вітка.
@ашаламіцца, -ламлюся, -ломішся, -ломіцца; зак. Разгубіцца, здзівіцца. Незнаёмаму з тутэйшымі балотамі чалавеку небяспечна забірацца ў гэтыя нетры: заедзеш, ашаломішся, заблудзіш і не патрапіш выбрацца, бо, апроч густых чаротаў ды неба над галавою, нічога не ўбачыш. Колас. — Не пазнаеш?—перапытаў Рыгора Артур. — Ах, даруй, я зусім ашаламіўся... Гартны.
@ашаламіць, -ламлю, -ломіш, -ломіць; зак., каго. 1. Задурыць галаву. [Старая:] — Ашаломяць .. [вучні] цябе, дзеткі, за ўвесь дзень. Брыль. Ганна тройчы прыгубіла І чарку ўсю перакуліла. — Ой, буду п'яна — ашаломіць. Колас.
2. Аглушыць моцным ударам па галаве.
3. Зрабіць моцнае ўражанне, здзівіць; збянтэжыць. Тэлеграма аб смерці маці..[Веру] зусім ашаламіла. Дамашэвіч. Выпадак з арыштам зусім ашаламіў Андрэя. Галавач.
@ашаламленне, -я, н. Стан разгубленасці або атупення.
@ашаламляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да ашаламіць.
@ашалеласць, -і, ж. Стан ашалелага.
@ашалелы, -ая, -ае.
1. Які захварэў на шаленства, звар'яцеў.
2. Раз'юшаны, узлаваны. Ашалелы пан трос дзеда Астапа за рукі. Лынькоў. На падмогу яму падскочылі два таварышы і ледзь утрымалі ашалелага каня. Машара.
// Збянтэжаны ад страху, разгублены. [Немцы] .. правялі прамільгнуўшага перад імі матацыкліста ашалелымі позіркамі. Шамякін.
3.перан. Нястрымны, магутны. Вада кідалася на турбінныя таркі з вялікім ашалелым напорам. Баранавых. І ляцелі на вёскі З новай весткай няспынна Ашалелыя, З грывай агню Цягнікі. Танк.
@ашалець, -ею, -еет, -ее; зак. 1. Захварэць на шаленства; звар'яцець.
2.Разм. Прыйсці ў стан раз'юшанасці; здурнець ад страху. — Ашалець трэба ад усёй гэтай бухгалтэрыі! — гаворыць Шарэйка. Брыль. [Наздрэйка:] — Ды што ты, чалавек! Ашалеў?!... Што ты мне вокны б'еш? Крапіва.
@ашалёвачны, -ая, -ае. Спец. Прызначаны для ашалёўкі; звязаны з ашалёўкай. Ашалёвачныя работы. Ашалёвачны матэрыял.
@ашалёўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашалёўваць — ашаляваць.
@ашалёўвацца, -аецца; незак. Зал. да ашалёўваць.
@ашалёўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ашаляваць.
@ашалёўка, -і, ДМ -лёўцы; Р мн. -лёвак; ж. Тое, што і шалёўка.
@ашаломленасць, -і, ж. Уласцівасць ашаломленага.
@ашаломлены, -ая -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад ашаламіць.
2.у знач. прым. Збянтэжаны, разгублены. Рая ўзяла з буфета вафлю, здзіўлена, пільна паглядзела на ашаломленага бацьку. Карпаў.
@ашальмаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ашальмаваць.
@ашальмаваць, -мую, -муеш, -муе; зак., каго. Разм. 1. Беспадстаўна аб'явіць нягоднікам, шэльмай; зняславіць каго-н. [Лабановіч:]— Не, брат Янка, нельга доўга заставацца на адным месцы, бо яно цябе заесць і ашальмуе. Няхай жыве вандроўніцтва! Колас.
2. Ашукаць, падмануць.
@ашаляваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад ашаляваць.
2.у знач. прым. Абабіты шалёўкай. Хаты былі далекавата адна ад адной, сям-там ашаляваныя, з пафарбаванымі аканіцамі. Пальчэўскі.
@ашаляваць, -люю, -люеш, -люе; зак., што. Тое, што і абшаляваць.
@ашатраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ашатраваць.
@ашатраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Абадраць, ачысціць зерне пераважна перад млівам. — А хто пшаніцу прывёз? — спытаў стары, паказаўшыся з дзвярэй млына. — Я! — спалохана войкнула жанчына і нават саскочыла з воза. — Я, дзядзечка. Ашатраваць. На каравай. Брыль.
@ашвартаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ашвартаваць.
@ашвартавацца, -туецца; зак. Спец. Замацавацца тросамі (швартовамі) каля прычала; стаць на прычал (пра судна).
@ашвартаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. што. Спец. Замацаваць (судна) тросамі (швартовамі) на стаянцы каля прычала або каля другога судна.
@ашклелы, -ая, -ае. Тое, што і ашклянелы. Павярнуў чалавека тварам да сябе. Нерухомыя, ашклелыя вочы бліснулі ў святле месяца страшнай таямнічасцю і як бы ў нечым мяне папікнулі. Сачанка.
@ашклець, -ее; зак. Тое, што і ашклянець. Нерухомае возера-старыца нібы застыла, ашклела, люстра яго з незвычайнай яскравасцю адбівала такія ж нерухомыя хмары і дубы. Шамякін.
@ашклёны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ашкліць.
@ашкліць, ашклю, ашкліш, ашкліць; ашкліце; зак., што. Уставіць шкло; зашкліць.
@ашклянелы, -ае. Які стаў падобны на шкло; застылы (пра вочы). Ашклянелыя вочы забітых пазіралі безнадзейнасцю смерці ў далёкае неба. Лынькоў.
@ашклянець, -ее. Стаць падобным на шкло; застыць (пра вочы). І раптам Сярожкавы вочы ажно ашклянелі ад здзіўлення. Васілёнак.
@ашмаргнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што. Аднакр. да ашморгаць.
@ашморгаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Тое, што і абшморгаць.
@ашморгвацца, -аецца; незак. Зал. да ашморгваць.
@ашморгваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ашморгаць.
@ашмоткі, -аў; адз.ашмотак, -тка, м. Тое, што і ашмоцце. Белы туман кудлатымі ашмоткамі вісеў над сінявай вадою. Савіцкі. Пасля паўдня, прагнаўшы коз у поле, Іваніха з ашмоткам лейцаў цераз плячо ішла па дровы. Кудравец.
@ашмоцце, -я, н., зб. Разм. Падранае адзенне, паношаны абутак; абрыўкі, шматкі чаго-н. На нарах, апрача паперы і фарбы, былі звалены старыя кажухі і ашмоцце мышастых нямецкіх шынялёў. Паслядовіч.
@аштрафаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аштрафаваць.
@аштрафаваць, -фую, -фуеш, -фуе; зак., каго. Накласці штраф на каго-н. [Аб'ездчык] лаяўся і крычаў, што аштрафуе нас [сям'ю Шуканоў], бо нам выпісана два кубаметры, а нарыхтавалі мы ўдвая больш. Савіцкі.
@ашуг, -а, м. Народны пясняр у каўказскіх народаў.
@ашука, -і, ж. Абл. Падман, хлусня, ашуканства. Як паглядзеў, Жахнуўся ён: — Што гэта за ашука? Броўка.
@ашуканец, -нца, м. Той, хто ашукаў або ашуквае; махляр. Дзед спалохаўся і не адразу паверыў, хоць хлопцы і не падобныя былі па ашуканцаў. Васілевіч.
@ашуканка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; Жан. да ашуканец.
@ашуканскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да ашуканца, ашуканства.
@ашуканства, -а, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашукваць — ашукаць.
2. Падман, шальмоўства, махлярства, жульніцтва. Горш за ўсё.. [Васіль Паўлавіч] ненавідзіць людзей, схільных да якіх-небудзь махінацый, ашуканства. Кулакоўскі. [Дзяк:] — Я выракаюся рэлігіі, яшчэ раз пацвярджаючы, што яна з'яўляецца ашуканствам і дурманам для народа. Чорны.
@ашуканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ашукала.
@ашукацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Завесці сябе ў зман; памыліцца, пралічыцца ў чым-н. Ашукацца пры падліках. // Расчаравацца ў кім-, чым-н.
@ашукаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго. 1. Наўмысна ўвесці каго-н. у зман. [Юля] дзяўчат ашукала, што пойдзе да знаёмых. Васілевіч.
// Не выканаць абяцання, парушыць дадзенае слова; абысціся несумленна з кім-н. Стрэў дзяўчыну паніч. Абяцаў ажаніцца на ёй. Ашукаў. Лужанін.
2.перан. Падманваючы, дамагчыся чаго-н. Не ашукала смерць салдата, Дык насмяяўся люты кат. Глебка.
3. Спакусіць, зачараваць. [Леснічыха:] Каб дзяўчыну ашукаць, магу і такога зелля даць. Козел.
@ашукванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашукваць — ашукаць.
@ашуквацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да ашукацца.
2.Зал. да ашукваць.
@ашукваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ашукаць.
@ашчада, -ы, ДМ -дзе, ж. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ашчаджаць і ашчаджацца.
@ашчадак, -дку, м. Разм. Грошы і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці як прадмет або вынік ашчады. Ніякага ранейшага ашчадку ў Бычыхі не было, а спраўляе яна сякія-такія строі дачцэ і сыну за іншыя грошы. Кулакоўскі.
@ашчаджацца, -аецца; незак. 1. Эканомна, з асцярогаю выдаткоўваць. Напэўна, ні адна беражлівая гаспадыня не ашчаджаецца так, як ашчаджаліся нашы лесарубы. Пальчэўскі.
2.Зал. да ашчаджаць.
@ашчаджаць, -аю, -аеш, -ае; незак., што. 1. Эканомна, з асцярогаю выдаткоўваць; захоўваць. Усё ж выдаткі на будаўніцтва былі выдаткамі: як ні ашчаджаў Бабейка, як ні выкручваўся, эканомячы, дзе можна, а грошы цяклі, нібы праз пальцы. Хадкевіч.
2.перан. Берагчы, ахоўваць. [Маці] павінна была пільнаваць, ашчаджаць [Міколаў] сон. Сабаленка.
@ашчадкаса, -ы, ж. Ашчадная каса. Захоўваць грошы ў ашчадкасе.
@ашчадкніжка, -і, ДМ -жцы; Р мн. -жак; ж. Ашчадная кніжка. Пакласці грошы наашчадкніжку.
@ашчадлівасць, -і, ж. Уласцівасць ашчадлівага.
@ашчадлівы, -ая, -ае. Якому ўласціва ашчадлівасць; эканомны.
@ашчадна, прысл. З ашчаднасцю, беражліва; эканомна. Я .. хацеў зірнуць праз вагоннае акно на знаёмыя месцы, а пасля выйсці на перон станцыі, з імем якой так багата звязана таго, што я ашчадна нашу ў сваёй памяці. Галавач. Не хапаючыся, не высільваючыся, ашчадна трацячы сілу, мерным спрактыкаваным рухам вадзіў.. [Васіль] касою. Мележ.
@ашчаднасць, -і, ж. Уласцівасць ашчаднага (у 1 знач.). Трохі сагнуўшы спіну, вясёла хадзіў дзед па раллі, клапатліва рассыпаў зерне, як некалі даўно, уперад — з такой ашчаднасцю і гаспадарлівасцю. Каваль.
@ашчадны, -ая, -ае.
1. Тое, што і ашчадлівы.
2. Які мае адносіны да захоўвання грашовых укладаў. Ашчадная каса.
@ашчаніцца, ашчэніцца; зак. Нарадзіць, прывесці шчанят (пра суку, лісу, ваўчыцу).
@ашчаперыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., каго-што. Разм. Моцна абхапіць, абняць. Ашчаперыўшы.. рыжаватую сынаву галаву,.. [Агата] моцна заплакала на ўсю хату. Мурашка.
@ашчапіць, ашчаплю, ашчэпіш, ашчэпіць; зак., каго-што. Разм. Тое, што і абшчапіць. — Андрэйка! —ускрыкнула.. [бабулька Макрына], ашчапіла ўнука жылістымі рукамі за шыю і пацалавала яго ў лоб. Дуброўскі.
@ашчарэпіць, -плю, -піш, -піць; зак., каго-што. Разм. Тое, што і ашчаперыць. — Та-ата! — усклікнуў Марык і спрытна ашчарэпіў бацьку за шыю. Пальчэўскі.
@ашчаслівіць, -ліўлю, -лівіш, -лівіць; зак., каго. Зрабіць каго-н. шчаслівым; прынесці радасць каму-н. Кіра, відаць, баіцца не за шчасце, а самога шчасця — ці справіцца з ім, ці будзе варта яго, ці таксама ашчаслівіць таго, хто ашчаслівіў яе. Карпаў. [Тварыцкаму] хацелася і ашчаслівіць дачку, і адарвацца, адрачыся, ачысціцца ад свайго мінулага, знішчыць у сабе ўсе яго сляды. Кудраўцаў.
@ашчасліўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ашчаслівіць.
@ашчасліўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ашчаслівіць.
@ашчацінены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ашчацініць.
@ашчацініцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. 1. Наставіць хіб, шчацінне ад злосці, страху і пад. Сабака ашчацініўся, гатовы ўкусіць. // Стаць старчма, дыбам, нібы шчацінне (пра валасы, вусы і пад.). Непакорная чупрына над вузкім сухім ілбом.. [Есіпа] яшчэ больш ашчацінілася, плечы ўзняліся аж да вушэй. Дуброўскі.
// перан. Выставіць якія-н. вострыя прадметы (штыкі, пікі, калы і пад.). Натоўп загудзеў, скрануўся з месца, і раптам уся трыбуна ашчацінілася па загаду канапатага вінтовачнымі стваламі. Няхай. Ад сонца перасохла зямля на полі, патрэскалася і ляжыць голымі камякамі, ашчацініўшыся рэдкімі вузкімі і вострымі калівамі нізкарослай ярыны. Галавач.
2.перан. Разм. Узлавацца, стаць раздражненым. — Куды, паршывец! — ашчацініліся мужыкі. Бажко.
@ашчацініць, -ню, -ніш, -ніць; зак., што. Паставіць дыбам шчацінне.
// перан. Выставіць якія-н. вострыя прадметы (штыкі, пікі, калы і пад.). Лавінай нечаканаю вайна, Усё знішчаючы перад сабой, На мірны край абрушылася наш, Стальныя ашчацініўшы штыкі. Танк.
@ашчаціньвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. даашчацініцца.
2.Зал. даашчаціньваць.
@ашчаціньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ашчацініць.
@ашчэпак, -пка, м. Разм. Кавалак чаго-н., які адкалоўся, адшчапіўся ад большага кавалка. У адной руцэ [першабытныя людзі] трымаюць вялікі кавалак мяса, а ў другой — тонкі і востры ашчэпак крэменю. В.Вольскі.
// Кавалачак чаго-н. разбітага. Ашчэпкі пасуды — работа выдатных калхідскіх ганчароў і керамікаў; манеты Аляксандра Македонскага, Нерона, Мітрыдата — па гэтым можна чытаць гісторыю Калхіды. Самуйлёнак.
@ашчэраны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ашчэрыць.
@ашчэрванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашчэрваць — ашчэрыць.
@ашчэрвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да ашчэрыцца.
2.Зал. да ашчэрваць.
@ашчэрваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ашчэрыць.
@ашчэрыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. 1. Пагрозна, злосна выскаліць зубы (пра жывёл). Драпежнік люта ашчэрыўся, хацеў ухапіць зубамі вясло, але не паспеў. Краўчанка.
2. Са злосцю накінуцца, напусціцца на каго-н. — Да партызан хадзіў?— ашчэрыўся фашыст і раптам загадаў: — Здымай валёнкі! Стаховіч.
@ашчэрыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., што. 1. Пагрозна, злосна выскаліць зубы (пра жывёл).
2. Паказаць, выскаліць зубы (пра чалавека). — Аднак ты дужая, — ашчэрыў.. [гестапавец] жоўтыя зубы. —Мае ўдары вытрымлівае не кожны. Дудо.
@ашыек, ашыйка, м. Частка мясной тушы, якая прылягае да шыі.
@ашыйнік, -а, м. Раменьчык з спражкай, які надзяваецца на шыю сабаку; аброжак. [Леснічыха] пазвала сваіх і шчыра ўзрадавалася, схапіла сабаку за ашыйнік, зацягнула да хлява і прывязала там. Шамякін.
@ашынаваны, -ая, -ае. З нацягнутымі шынамі, які мае шыны. Ашынаваныя колы.
@ашынаваць, -ную, -нуеш, -нуе; зак., што. Нацягнуць, надзець шыны на колы. [Макарку і дзядзьку Ціхону] трэба было сёння ашынаваць абоддзе колаў. Сабаленка.
@ашыноўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ашынаваць.
@ашыноўка, -і, ДМ -ноўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашыноўваць — ашынаваць.
@ашэрхлы, -ая, -ае. Падсохлы, падмёрзлы; падшэрхлы. Сонца не па-летняму ўжо, але яшчэ зырка свяціла, слізгаючы косымі промнямі па пажоўклай траве, па ашэрхлай ужо восеньскай зямлі. Кавалёў.
@ашэстак, -тка, м. Абл. Жэрдачка пад столлю ў сялянскіх хатах, на якую што-н. вешаюць. — Ну, не разыходзься так, — спакойна азваўся Пракоп: — а то завярнуся і пайду, — пастрашыў ён жонку, вешаючы на ашэстак кажух. Колас.
@аэра... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам “авіяцыйны”, “паветраны”, напрыклад: аэраклуб, аэрамаяк, аэранавігацыя.
[Ад грэч. aēr — паветра.]
@аэравакзал, -а, м. Вакзал аэрапорта.
@аэравізуальны, -ая, -ае. Пра назіранні, якія праводзяцца з дапамогай лятальных апаратаў; звязаны з такімі назіраннямі. Аэравізуальная экспедыцыя.
@аэрадром, -а, м. Пляцоўка для стаянкі, узлёту, пасадкі і абслугоўвання лятальных апаратаў. Аэрадром займаў вялізнае гладкае поле. Пад аэрадромнымі паветкамі сталі ў шэрагі самалёты. Бядуля.
[Ад грэч. aēr — паветра і dromos — месца для бегу.]
@аэрадромны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аэрадрома. Аэрадромная гаспадарка.
@аэрадынаміка, -і, ДМ -міцы, ж. Навука аб супраціўленні паветра і газаў пры руху розных цел.
[Ад грэч. aēr — паветра і dynamis — сіла.]
@аэрадынамічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аэрадынамікі, звязаны з ёю. Аэрадынамічная лабараторыя. Аэрадынамічныя якасці самалёта.
@аэраздымка, -і, ДМ -мцы; Р мн. -мак; ж. Тое, што і аэрафотаздымка.
@аэразоль, -ю, м. Безліч найдрабнейшых часцінак якога-н. рэчыва, распыленых у газах або газападобным асяроддзі.
@аэраклуб, -а, м. Грамадская арганізацыя, якая займаецца прапагандай ведаў па паветраплаванню пераважна сярод моладзі.
@аэралагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аэралогіі. Аэралагічная станцыя. ○ Аэралагічны змейгл. змей.
@аэраліт, -а, М -ліце, м. Камень касмічнага паходжання; метэарыт.
[Ад грэч. aēr — паветра і lithos — камень.]
@аэралогія, -і, ж. Навука, якая вывучае фізічныя, хімічныя і інш. ўласцівасці высокіх слаёў атмасферы.
[Ад грэч. aēr — паветра і logos — вучэнне.]
@аэрамаяк, -а, м. Наземнае святлосігнальнае прыстасаванне для ўказання лётчыку ноччу месцазнаходжання аэрадрома.
@аэрамеханіка, -і, ДМ -ніцы, ж. Раздзел механікі, які вывучае раўнавагу і рух газаў.
@аэранавігацыя, -і, ж. Навука аб ваджэнні лятальных апаратаў па намечаным шляху; паветраная навігацыя.
@аэранаўт, -а, М -наўце, м. Паветраплавальнік.
[Ад грэч. aēr — паветра і nautes — мараплавец.]
@аэранаўтыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Тэорыя і майстэрства паветраплавання.
@аэраплан, -а, м. Уст. Лятальны апарат, цяжэйшы за паветра; самалёт.
@аэрапланавы, -ая, -ае. Уст. Які мае дачыненне да аэраплана.
@аэрапорт, -а, М -рце, м. Аэрадром на трасе паветранай лініі, абсталяваны ўсім неабходным для рэгулярных палётаў транспартнай авіяцыі. Уранку Зыбін пазваніў у аэрапорт, — было вельмі туманна, і самалёты не ішлі. Мележ.
@аэрарый, -я, м. Спец. Пляцоўка, прыстасаваная для прыняцця паветраных ваннаў.
@аэрасалярый, -я, м. Спец. Пляцоўка, абсталяваная для прыняцця сонечных і паветраных ваннаў.
@аэрасані, -ей; адз. няма. Сані, якія перамяшчаюцца з дапамогай паветранага вінта, што прыводзіцца ў рух рухавікамі ўнутранага згарання.
@аэрастат, -а, М -таце. м. Паветраплавальны апарат, напоўнены газам больш лёгкім, чым паветра, што дазваляе яму ўзнімацца і трымацца ў паветранай прасторы; паветраны шар.
○ Змейкавы аэрастат — лятальны апарат змеепадобнай формы.
[Ад грэч. aēr — паветра і statos — які стаіць.]
@аэрастатыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Навука аб законах раўнавагі паветра і газаў, якія прымяняюцца ў лятальных апаратах, лягчэйшых за паветра (аэрастатах).
[Ад грэч. aēr — паветра і statike — раўнавага.]
@аэрафотаздымка, -і, ДМ -мцы; Р мн. -мак; ж. Фатаграфаванне мясцовасці з лятальных апаратаў.
@аэрацыя, -і, ж. Насычэнне паветрам; праветрыванне. Аэрацыя глебы.
@аэробны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аэробаў. Аэробныя бактэрыі.
@аэробус, -а, м. Мнагамесны шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт.
@аэробы, -аў; адз.аэроб, -а, м. Арганізмы, якія не здольны жыць без свабоднага кіслароду; проціл. анаэробы.
@аэрон, -у, м. Лекавы процірвотны сродак, які ўжываецца пры марской і паветранай хваробах, пры рвоце ў цяжарных жанчын і пад.
@абвінавачваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад абвінавачваць (у 1 знач.).
2.у знач. наз.абвінавачваны, -ага, м.; абвінавачваная, -ай, ж. Той (тая), каму па суду прад'яўлена абвінавачанне ў якім-н. злачынстве. Допыт абвінавачванага. □ Артыкулам 157 Канстытуцыі БССР “Абвінавачванаму забяспечваецца права на абарону”. Канстытуцыя БССР.
@абвуглелы, -ая, -ае. Які пакрыўся вугалем, абгарэлы. Абвуглелае бярвенне.
@абвяргальны, -ая, -ае. Такі, які можа абвергнуць. Абвяргальныя даныя.
@абвяшчальнік, -а, м. Асоба, якая абвяшчае што-н.
@абвяшчальніца, -ы, ж. Жан. да абвяшчальнік.
@абезнадзеены, -ая, -ае. Пазбаўлены надзеі.
@абечак, -чка; Р мн. -чкаў; м. Лубяны абадок у рэшаце, сіце і пад. Нічога ў гэтых жорнах асаблівага няма: знізу калодка, потым абечак, нібы ў рэшаце, каб не рассыпалася мука, зверху — другая калодка з дзіркай пасярэдзіне, куды засыпаюць жыта. Сяркоў.
@аблаўшчык, -а, м. Той, хто прымае ўдзел у аблаве.
@аблегчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблягчыць.
@аблягчальны, -ая, -ае. Які аблягчае, робіць, прыносіць аблягчэнне. Аблягчальны сродак.
@аблягчацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да аблягчыцца.
2.Зал. да аблягчаць.
@аблягчаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аблягчыць.
@аблягчыцца, аблягчуся, аблегчышся, аблегчыцца; зак. 1. Зрабіцца больш лёгкім па вазе, вызваліцца ад часткі грузу.
2.Разм. Спаражніць сабе кішэчнік, страўнік.
@аблягчыць, аблягчу, аблегчыш, аблегчыць; аблегчым, аблегчыце, аблегчаць; зак. 1.каго-што. Зрабіць больш лёгкім, вызваліць ад лішняга грузу.
2.што. Спрасціць (будову, спосаб чаго-н.). Аблягчыць канструкцыю машыны. 3.што. Супакоіць, вызваліўшы ад цяжкага фізічнага або маральнага стану. Лякарства аблягчыла боль. □ [Марылі] хацелася зараз жа стаць у рады байцоў, быць бліжэй да мужа і побач з ім змагацца за Радзіму. Мусіць, толькі гэта магло б аблягчыць душу, знішчыць балючы сум, незадаволенасць сабою. Кулакоўскі.
@аблягчэнне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблягчаць — аблягчыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. аблягчацца — аблягчыцца. Аблягчэнне ўмоў працы. Аблягчэнне вагі станкоў. 2. Адчуванне заспакаення, вызваленне ад трывогі і пад. [Чалавек] аж закрахтаў з яўным аблягчэннем, знайшоўшы няйначай нейкую думку для адказу. Лынькоў.
3. Ільгота, паслабленне ў чым-н. Рабочыя арганізоўваюць стачкі, спыняюць усе адразу работу на фабрыцы і патрабуюць павелічэння заработку, патрабуюць, каб іх прымушалі працаваць не па адзінаццаці, не па дзесяці гадзін у дзень, а толькі па васьмі. Рабочыя патрабуюць таксама ўсякіх іншых аблягчэнняў у жыцці рабочага чалавека. Ленін.
@абмалотны, -ая, -ае. Які мае адносіны да абмалоту. Абмалотны пункт.
@абнасененне, -я, н. Спец.Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абнасеніцца — абнасеньвацца.
@абнасеніцца, -ніцца; зак. Спец. Даць насенне (аб раслінах).
@абнасеніць, -ніць; зак., што. Спец. Кінуць насенне ў зямлю (пра расліны). Лісцёвыя пароды абнасенілі ўчастак лесу.
@абнасеньванне, -я, н.Спец.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнасеньваць — абнасеніць.
@абнасеньвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абнасеніцца.
2.Зал. да абнасеньваць.
@абнасеньваць, -ае. Незак. да абнасеніць.
@абразкі, -оў; адз.абразок, -зка, м. Спец. Жанр лірычных мініяцюр у беларускай прозе, у якіх адлюстроўваецца ўнутраны свет чалавека.
@абрашэціць, -шэчу, -шэціш, -шэціць; зак., што. Зрабіць рашотку на чым-н. Абрашэціць акно.
@абрашэчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абрашэціць.
@абрашэчвацца, -аецца; незак. Зал. да абрашэчваць.
@абрашэчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абрашэціць.
@аброчнік, -а, м. Гіст. Прыгонны селянін, які знаходзіўся на аброку.
@абрусіць, -рушу, -русіш, -русіць; зак., каго. Прывіць каму-н. рускую мову, звычаі.
@абручны, -ая, -ае. Які мае адносіны да абруча. Абручная вытворчасць. // Прызначаны для вырабу абручоў. Абручнае жалеза.
@абрэвіятурны, -ая, -ае. Які мае адносіны да абрэвіятуры. Абрэвіятурны тып слоў.
@абрэвіяцыя, -і, ж. Утварэнне абрэвіятур.
[Англ. abbreviation.]
@абрзэачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да абрэзкі. Абрэзачны цэх.
@абсарбент, -у, М -нце, м. Спец. Рэчыва, якое мае здольнасць абсорбцыі.
@абсарбіравацца, -руецца; зак. і незак. Спец. 1. Паглынуцца (паглынацца), усмактацца (усмоктвацца).
2.толькі незак. Зал. да абсарбіраваць.
@абсарбіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што і без дап.Спец. Паглынуць (паглынаць), усмактаць (усмоктваць).
[Лац. absorbere.]
@абсарбцыйны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да абсорбцыі.
@абседжваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абседзець.
@абсідыян, -у, м. Вулканічная горная парода ў выглядзе цёмнага шкла.
[Лац. obsidianus (lapis).]
@абсідыянавы, -ая, -ае. Які складаецца, зроблены з абсідыяну.
@абслініцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. Разм. Пусціць сліну, вымазацца слінай.
@абсліньвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абслініцца.
@абстрэльны, -ая, -ае. Такі, які падвяргаецца абстрэлу ці можа быць абстраляны. Абстрэльны рубеж.
@абсыпка, -і, ДМ -пцы; Р мн. -пак; ж. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсыпаць (у 1 знач.).
2.Разм. Высыпка, сып.
3. Вобмешка. [Рыгор:] Цяпер бы толькі кармы, хаця бульбы ўволю. Пра абсыпку я ўжо не кажу. Шашкоў.
@абсыпны, -ая, -ое. Які абсыпаюць чым-небудзь пры вырабе. Абсыпное манпансье.
@абшліфавацца, -фуюся, -фуешся, -фуецца; зак. 1. Паддацца шліфоўцы. Каменьчыкі добра абшліфаваліся. 2.перан. Разм. Стаць больш выхаваным, вытрыманым, абыходлівым.
@абшліфаваць, -фую, -фуеш, -фуе; зак., каго-што. 1. Пашліфаваць што-н. з усіх бакоў. Абшліфаваць камень. 2.перан. Разм. Зрабіць больш выхаваным, вытрыманым, абыходлівым.
@абшліфоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абшліфавацца.
2.Зал. да абшліфоўваць.
@абшліфоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абшліфаваць.
@аб'яднальнік, -а, м. Той, хто аб'ядноўвае каго-, што-н.
@аб'яднальніца, -ы, ж. Жан. да аб'яднальнік.
@абязгрошаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Застацца без грошай.
@абязгрошыць, -шу, -шыш, -шыць; зак., каго. Пакінуць без грошай.
@абязгучыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., што. Пазбавіць здольнасці гучаць.
@абяззубець, -бею, -бееш, -бее; зак. Разм. Застацца без зубоў, стаць бяззубым.
@абязрыбець, -ее; зак. Стаць бязрыбным. Возера абязрыбела.
@абязрыбіць, -блю, -біш, біць; зак., што. Зрабіць бязрыбным. Абязрыбіць раку.
@абязрыблены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абязрыбіць.
@абясколераны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абясколерыць.
@абясколервацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абясколерыцца.
2.Зал. да абясколерваць.
@абяскровець, -ею, -ееш, -ее; зак. Страціць многа крыві.
@абяскроўленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абяскровіць і стан паводле знач. дзеясл. абяскровіцца.
@абясслаўлівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да абясславіцца.
2.Зал. да абясслаўліваць.
@абяссолены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абяссоліць.
@абяссоліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што. Зменшыць колькасць солі ў чым-н. або зусім пазбавіць што-н. солі.
@абяссольванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абяссольваць.
@абяссольвацца, -аецца; незак. Зал. да абяссольваць.
@абяссольваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абяссоліць.
@абяссэнсіцца, -сіцца; зак. Пазбавіцца сэнсу; стаць бяссэнсавым.
@абяссэншвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да абяссэнсіцца.
2.Зал. да абяссэншваць.
@абясточвацца, -аецца; незак. Зал. да абясточваць.
@абясточваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абясточыць.
@абясточыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., што. Спец. Пазбавіць току, спыніць падачу току куды-н. Абясточыць праводку.
@абясхлебець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Застацца без хлеба; стаць бясхлебным.
@абясхлебіць, -блю, -біш, -біць; зак., каго. Разм. Пазбавіць хлеба.
@абясцукраны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абясцукрыць.
@абясцукрыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., што. Спец. Пазбавіць цукру якое-н. рэчыва.
@аб'яўнік, -а, м. Той, хто аб'яўляе што-н.; асоба, якая дае аб'яву.
@аб'яўніца, -ы, ж. Жан. да аб'яўнік.
@аваднёвы, -ая, -ае. Які мае адносіны да авадня, аваднёў. Аваднёвая інвазія.
@аваскоп, -а, м. Прыбор для вызначэння свежасці яец шляхам іх прасвечвання.
[Лац. ovum — яйцо і грэч. skope**ō — гляджу.]
@авіза/11, нескл., н. Спец. Паведамленне пра змены ва ўзаемных разліках паміж прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, аб пераводзе грошай і пад.
[Іт. avviso.]
@авіза/22, нескл. н. Невялікі быстраходны карабель для разведвальнай і пасыльнай службы.
[Іт. avviso.]
@авоська, -і, ДМ -сьцы; Р мн. -сек; ж. Разм. Сеткаватая сумка для прадуктаў, дробных рэчаў; сетка (у 4 знач.). Катэр пагойдвала, да прычала спяшаліся людзі з сумкамі, з авоськамі. Арабей. У вагоне — амаль пуста, едуць дзве немаладыя пары з поўнымі кошыкамі і авоськамі. Навуменка.
@авуары, -аў; адз. няма.Спец. 1. Грашовыя сродкі, чэкі, вэксалі, акрэдытывы, якімі ўтвараюцца плацяжы і пагашаюцца абавязацельствы.
2. Сродкі банка ў замежнай валюце на яго рахунках у замежных банках.
3. Уклады прыватных асоб і арганізацый у банках.
[Фр. avoir — набытак, маёмасць.]
@авуляцыя, -і, ж. Спец. Выхад паспелага яйца (жаночай палавой клеткі) з яечніка.
[Лац. ovum — яйцо.]
@агаркавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да агарка. Агаркавы воск.
@агарошаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агарошыць.
@агарошваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агарошыць.
@агарошыць, -шу, -шыш, -шыць; зак., каго. Уразіць, здзівіць чым-н. нечаканым; ашаламіць (у 3 знач.). Агарошыць пытаннем. □ Размова з Рокашам так агарошыла Кушэля, што ён забыўся, чаго сюды прыходзіў. Гурскі.
@агламерацыйны, -ая, -ае. Які мае адносіны да агламерацыі. Агламерацыйны працэс.
@аглюцінатыўны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да аглюцінацыі (у 1 знач.). Аглюцінатыўная здольнасць крывяной сывараткі. 2. Які характарызуецца аглюцінацыяй (у 2 знач.). Аглюцінатыўныя мовы.
@аглюцінацыя, -і, ж. Спец. 1. Склейванне ў камячкі бактэрый, чырвоных крывяных цельцаў і інш. мікраарганізмаў пры ўздзеянні на іх імуннай сывараткі.
2. З'ява, уласцівая граматычнаму ладу мангольскіх, цюркскіх, фіна-угорскіх і інш. моў, паводле якой граматычныя адносіны (склон, лік і г.д.) вызначаюцца з дапамогай далучэння адназначных стандартных афіксаў да нязменных асноў або каранёў.
[Лац. agglutinatio — склейванне.]
@агнішчанін, -а, м. Гіст. Малодшы княжацкі дружыннік, які кіраваў гаспадаркай, дваром і слугамі ў князя (да 11 ст.), потым старшы дружыннік, бліжэйшы дарадчык князя.
@агнядышны, -ая, -ае. Які вывяргае агонь, лаву (пра вулкан). Агнядышная гара.
@агнямётны, -ая, -ае. Які мае адносіны да агнямётаў. Агнямётная зброя.
@агоўтацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Абл. Паступова асвоіцца, прывыкнуць. [Васіль:] — Чалавек агоўтаецца, звыкнецца, яму здаецца, гэтак яму і патрэбна... Баранавых.
@аграпрамысловы, -ая, -ае. Звязаны з сельскай гаспадаркай і прамысловасцю. Аграпрамысловы комплекс.
@аграфія, -і, ж. Расстройства або поўная страта здольнасці пісаць.
[Ад грэч. а — адмоўная часціца і gra**phō — пішу.]
@агульнабеларускі, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсіх беларусаў, для ўсёй Беларусі. Над дыялектамі ўзвышаецца агульнабеларуская мова.
@агульнаеўрапейскі, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсёй Еўропы; які пашыраецца на ўсю Еўропу.
@агульнаінстытуцкі, -ая, -ае. Агульны для ўсяго інстытута. Агульнаінстытуцкі вечар.
@агульнакалгасны, -ая, -ае. Агульны для ўсяго калгаса; які аб'ядноўвае ўсіх калгаснікаў. Агульнакалгасны сход.
@агырквацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. Тое, што і агрызацца.
@агыркнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Тое, што і агрызнуцца (у 2 знач.). — Патушы лямпу, — сказаў.. [Сяргей]. — Няўжо ж так пакіну! — агыркнулася.. [Маня]. Чорны.
@адамашнік, -а, м. Ткач, які вытыкае адамашкавыя тканіны.
@адаптометр, -а, м. Прыбор для вымярэння светлавой адчувальнасці вока.
@адаптыўны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да адаптацыі.
@адаткаць, адатку, адатчэш, адатчэ; адатчом, адатчаце; зак., што і без дап. Закончыць ткаць.
@адачхацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Чхаючы, вызваліцца ад казытлівага адчування ў носе.
@адбаляваць, -люю, -люеш, -люе; зак. Кончыць баляваць.
@адбамбіць, -блю, -біш, -біць; зак., каго-што і без дап. 1. Правесці бамбёжку чаго-н.
2. Тое, што і адбамбіцца.
@адбанкетаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. Кончыць банкетаваць (у 1 знач.).
@адбаранаваць, -ную, -нуеш, -нуе; зак. Кончыць баранаваць.
@адбарсаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адбарсаць.
@адбарсаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Развязаць аборы ў лапцях.
@адбелачны, -ая, -ае. Спец. Які прызначаны, служыць для адбелкі. Адбелачныя матэрыялы.
@адбелены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адбяліць.
@адбелка, -і, ДМ -лцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбельваць — адбяліць і адбельвацца — адбяліцца.
@адбельвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да адбяліцца.
2.Зал. да адбельваць.
@адбельваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбяліць.
@адбельны, -ая, -ае. Спец. 1. Які мае адносіны да адбелкі. Адбельная вытворчасць. // Які служыць, прызначаны для адбелкі. Адбельныя гліны.
2. Падвергнуты адбелцы. Адбельная пража.
@адбельшчык, -а, м. Рабочы, спецыяліст па адбелцы.
@адбельшчыца, -ы, ж. Жан. да адбельшчык.
@адбіўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбіваць — адбіць (у 11, 12, 13 знач.).
@адбойшчык, -а, м. Горнарабочы, які пры дапамозе адбойнага малатка аддзяляе кавалкі карысных выкапняў ад масіву.
@адбудоўчы, -ая, -ае. Звязаны з аднаўленнем чаго-н. Адбудойчы перыяд.
@адбэрсваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбарсаць.
@адбяліцца, -беліцца; зак. Стаць белым, выбеліцца ў выніку спецыяльнай апрацоўкі.
@адбяліць, адбялю, адбеліш, адбеліць; зак., што. 1. Зрабіць белым, выбеліць пры дапамозе спецыяльнай апрацоўкі. Адбяліць палатно. 2.Разм. Кончыць бяліць.
@адваджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвадзіць.
@адваджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвадзіць.
@адвадзянець, -нее; зак. Стаць вадзяністым.
@адвандраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. 1. Кончыць вандраванне. Цэлае лета адвандраваў. 2. Пакінуць ранейшае вандровішча. Атары адвандравалі ў горы.
@адвентызм, -у, м. Рэлігійнае вучэнне хрысціянскай (пратэстанцкай) секты, якое прапаведуе “другое прышэсце Хрыста” і ўстанаўленне “тысячагадовага царства божага” на зямлі.
[Лац. adventus — прышэсце.]
@адвентыст, -а, М -сце, м. Паслядоўнік адвентызму.
@адвентыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да адвентыст.
@адгалёкаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Перастаць галёкаць. Адгалёкаў і супакоіўся.
@адглынуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што і чаго. Адпіць глыток чаго-н.
@аддаіцца, -доіцца; зак. Перастаць даіцца, даваць малако (перад ацёлам). Карова аддаілася.
@аддаіць, -даю, -доіш, -доіць; зак. Адпрацаваць на даенні пэўны тэрмін. [Ірына:] — Можа ты мяне яшчэ прымусіш кароў даіць? Дык не. Я сваё аддаіла. Хай цяпер іншыя. Гаўрылкін.
@ад'ектываваны, -ая, -ае. Які перайшоў у прыметнік. Ад'ектываваныя дзеепрыметнікі.
@ад'ектывацыя, -і, ж. Пераход іншых часцін мовы ў прыметнікі.
@адзаліць, -залю, -золіш, -золіць; зак., што.Спец. Апрацаваць (шкуры) вапнавым растворам для выдалення шэрсці.
@адзімаваць, -мую, -муеш, -муе; зак. Правесці дзе-н. зіму.
@адзінаборнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Змагацца адзін на адзін з кім-, чым-н. або аднаму з некалькімі.
@адзінаўладны, -ая, -ае. Такі, у руках якога непадзельна сканцэнтравана ўся ўлада. Адзінаўладны правіцель.
@адзіночналікавы, -ая, -ае. У выразе: адзіночналікавы назоўнік — назоўнік, які ўжываецца толькі ў адзіночным ліку, напрыклад: пух, мяса, помста.
@адзіночнік, -а, м. Разм. Той, хто знаходзіцца ў адзіночнай камеры.
@адзіночніца, -ы, ж. Жан. да адзіночнік.
@адзол, -у, м. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. адзаліць.
2. Вапнавы раствор, які прымяняецца пры апрацоўцы шкур.
@адзольны, -ая, -ае. Спец. Які прызначаны, служыць для адзолу (у 1 знач.). Адзольны чан.
@адзыўны, -ая, -ое. Спец. Які змяшчае паведамленне аб адкліканні каго-н. Адзыўная грамата.
@адказырнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Прыкласці руку да казырка, аддаючы чэсць. [Дзяўчынка:] — Дзякуй, дзядзя міліцыянер... — Той пачуў, бо павярнуўся, адказырнуў, памахаў рукамі і пайшоў сабе далей. Юрэвіч.
@адкалашмаціць, -мачу, -маціш, -маціць; зак., каго-што.Разм. Моцна пабіць.
@адканапаціць, -пачу, -паціш, -паціць; зак., што. 1. Скончыць канапачанне; праканапаціць. Адканапаціць лодку. 2. Расканапаціць заканапачанае. Адканапаціць акно.
@адканапачаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адканапаціць.
@адканапачвацца, -аецца; незак. Зал. да адканапачваць.
@адканапачваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адканапаціць (у 2 знач.).
@адкатацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Кончыць катацца.
@адкопка, -і, ДМ -пцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкопваць — адкапаць.
@адкоснік, -а, м. Спец. Прыстасаванне да грэйдэра, дарожнай машыны, для апрацоўкі адкосаў канаў.
@адкрухмалены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкрухмаліць.
@адкрухмаліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што. 1. Накрухмаліць як мае быць.
2. Кончыць крухмаліць.
@адкрухмальвацца, -аецца; незак. Зал. да адкрухмальваць.
@адкрухмальваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкрухмаліць.
@адкрышталізавацца, -зуецца; зак. 1. Набыць форму крышталя.
2.перан. Выразна вызначыцца, скласціся. З пакалення ў пакаленне перадавалася і ўдасканальвалася ў Індыі мастацтва песні, музыкі, танца. У ім адлюстраваўся і адкрышталізаваўся вопыт народнага жыцця. “Полымя”.
@адкульгаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. 1. Кульгаючы, адысці ўбок.
2. Пракульгаць пэўны тэрмін. Цэлы год адкульгаў.
@адлівачны, -ая, -ае. Які прызначаны, служыць для адліўкі (у 1 знач.). Адлівачная форма.
@адлітаграфаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адлітаграфаваць.
@адлітаграфаваць, -фую, -фуеш, -фуе;зак., што. Зрабіць літаграфскім спосабам.
@адлюбіць, -люблю, -любіш, -любіць; зак. Перастаць любіць. А я яшчэ не адлюбіла, А я яшчэ не пражыла І долі нават не згубіла Свайго юнацкага цяпла. Вярба.
@аднаверскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да аднаверства, аднаверца.
@аднаверства, -а, н. 1. Агульнасць веры, рэлігіі.
2. Стараверская секта, якая прызнае праваслаўнае духавенства, але захоўвае старапісныя абразы і старадрукарскія богаслужэбныя кнігі.
@аднавочка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Аднавокая прэснаводная жывёліна падкласа ніжэйшых ракаў.
@аднагалоссе, -я, н. Меладычны склад музыкі, наяўнасць у музычным творы толькі мелодыі.
@аднадворац, -рца, м. Гіст. Дзяржаўны селянін асобай групы, якая ўтварылася ў Расіі з патомкаў “служылых людзей”, паселеных царскім урадам у 16—18 ст. каля паўднёвай і ўсходняй граніц для іх аховы.
@аднадворка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да аднадворац.
@аднажыльны, -ая, -ае. Спец. Які складаецца з адной жылы. Аднажыльны кабель.
@адназначнасць, -і, ж. Уласцівасць адназначнага.
@адназярнянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Спец. Культурны і дзікарослы від полбы, які мае ў каласку адно зярнятка.
@аднакамерны, -ая, -ае. Які мае адну камеру (у 2 знач.). Аднакамерны шлюз.
@адналямешны, -ая, -ае. Які мае адзін лямех. Адналямешны плуг.
@аднамыснасць, -і, ж. Аднолькавасць думак, адзінства поглядаў.
@аднарадка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. 1. Старадаўняе рускае мужчынскае адзенне ў выглядзе аднабортнага кафтана без каўняра.
2.Разм. Гармонік з адным радам клавішаў.
@аднарэйкавы, -ая, -ае. Які складаецца з адной рэйкавай лініі. Падвесная аднарэйкавая чыгунка.
@аднастанічнік, -а, м. Той, хто родам з адной з кім-н. станіцы, жыве або жыў з кім-н. у адной станіцы.
@адограф, -а, м. Электранавігацыйны прыбор, які аўтаматычна прачэрчвае на карце шлях, што праходзіць карабель.
[Грэч. (h)odos — дарога і graphō — пішу.]
@адольны, -ая, -ае. Такі, якога можна адолець, перамагчы ў барацьбе.
@адонне, -я, н. Тое, што і адонак. [Паліна] тут жа скінула блузку, разадрала яе, перавязала раны. Перацягнула мяне на сухое адонне. Алешка.
@адоранасць, -і, ж. Якасць адоранага; таленавітасць.
@адпаведнік, -а, м. Што-н. раўназначнае, раўнацэннае чаму-н.; эквівалент. Аўтар [кнігі “Роднае слова” Ф.Янкоўскі] падрабязна разглядае спецыфічныя гукі беларускай фанетыкі, супастаўляючы іх з рускімі адпаведнікамі. “Полымя”.
@адпалоць, -палю, -полеш, -поле; зак., што і без дап. 1. Правесці на поліве некаторы час. Пяць дзён адпалола. 2. Кампенсаваць працай на праполцы. Аўгіння кароў пасвіла, а Таццяна за яе дзень адпалола. 3. Прапалоць пэўную плошчу. Адпалоць лён ад дарогі. 4. Кончыць палоць.
@адпалымнець, -ее; зак. Кончыць палымнець.
@адпаляваць, -люю, -люеш, -люе; зак. Разм. Кончыць паляваць.
@адпарка, -і, ДМ -рцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпарыць.
@адпасаваць, -сую, -суеш, -суе; зак., што. У спорце — зрабіць пас, перадаць мяч партнёру. Адпасаваць мяч варатару.
@адплаваць, -аю, -аеш, -ае; зак. 1. Кончыць плаваць.
2. Правесці ў плаванні некаторы час. Адплаваць пяць гадоў на караблі.
@адпрэпараваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Вырабіць прэпарат з чаго-н. (для даследавання, лячэння і пад.).
@адпячатак, -тка, м. Спец. След ад пальцаў, які астаўся на чым-н. Адпячаткі пальцаў на кнізе.
@адрасантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да адрасант.
@адрасатка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да адрасат.
@адратавацца, -туюся, -туешся, -туецца; зак. Выратавацца ад гібелі, знішчэння; уберагчыся ад таго, што немінуча нясе бяду. І Калістрат рашыў Часова грошы даць, Каб змог Іван адратавацца. Корбан.
@адратоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да адратавацца.
2.Зал. да адратоўваць.
@адрахлелы, -ая, -ае. Састарэлы, лядашчы.
@адрахленне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. адрахлець. Старэчае адрахленне.
@адрахлець, -лею, -лееш, -лее; зак. Стаць драхлым.
@адруліць, -лю, -ліш, -ліць; зак.Спец. Рухаючыся па зямлі, адвесці куды-н. самалёт.
@адрульваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адруліць.
@адрыбачыць, -чу, -чыш, -чыць; зак. Перастаць рыбачыць; спыніць рыбную лоўлю.
@адрывачнасць, -і, ж. Уласцівасць адрывачнага.
@адрывачны, -ая, -ае.
1. Які складаецца з асобных урыўкаў, які не складае цэлага; няпоўны, мала звязаны. Адрывачныя звесткі. 2. Які перапыняецца нечаканымі паўзамі, адрывісты. Адрывачныя фразы.
@адрыпець, -піць; зак. Перастаць рыпець. Адрыпеў журавель над калодзежам. Колькі вёдзер ты нацягаў, Поячы жнівень, Глякі халодзячы, Колькі смагі здымаў, Стомы змываў!.. Арочка.
@адрэагаваць, -гую, -гуеш, -гуе; зак. Адказаць, адазвацца якім-н. чынам на тое або іншае дзеянне, учынкі. Адрэагаваць на крытыку.
@адрэтушаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адрэтушаваць.
@адрэтушаваць, -шую, -шуеш, -шуе; зак., што. Апрацаваць, падправіць рэтушшу. Адрэтушаваць здымак.
@адрэцэнзаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адрэцэнзаваць.
@адрэцэнзаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак., што. Напісаць рэцэнзію на што-н.
@адсадак, -дка, м. Спец. Адсаджаная расліна; флянс.
@адсарбент, -у, М -нце, м. Цела з развітай паверхняй, якая добра паглынае (адсарбіруе) рэчывы з газаў і раствораў.
[Лац. ad — пры, да, sorbens (sorbentis) — які глытае.]
@адсарбіравацца, -руецца; незак. Зал. да адсарбіраваць.
@адсарбіраваць, -руе; зак. і незак., што і без дап.Спец. Правесці (праводзіць) адсорбцыю.
@адсвяціць, -свеціць; зак. Кончыць свяціць.
@адсігналіць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што і без дап. 1. Перадаць сігналамі.
2.Разм. Кончыць сігналіць.
@адскародзіць, -роджу, -родзіш, -родзіць; зак., што і без дап. Кончыць скародзіць.
@адсябяціна, -ы, ж. Разм.неадабр. Свае ўласныя словы, устаўленыя ў чужы тэкст.
// Учынкі, дзеянні, зробленыя самавольна, наперакор існуючым указанням.
@адтакаваць, -куе: зак. Кончыць такаваць. Цецерукі адтакавалі.
@адтрасаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адтрэсці.
@адтрэсці, -трасу, -трасеш, -трасе; пр. адтрос, -трасла, -трасло; зак., што. 1. Моцна ўстрэсваючы што-н., выдаліць (пыл, гразь і інш.).
2. Пашкодзіць трасеннем. Адтрэсці сабе ўсё нутро па дрогкай дарозе.
@адтушоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адтушоўваць — адтушаваць.
@адфутболіць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што. Разм.груб. Адаслаць у другое месца, да другой асобы, адмовіўшыся вырашыць, зрабіць што-н.
@адхраміраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Спец. Пакрыць металічны выраб хромам для павелічэння яго трываласці або для надання яму прыгожага знешняга выгляду.
@адчаканіцца, -ніцца; зак. 1. Стаць гатовым, атрымацца ў выніку чаканкі.
2.перан. Выразна вырысавацца. На сцяне адчаканіліся вокны.
@адчаставаць, -тую, -туеш, -туе; зак., каго. Разм. Пачаставаць каго-н.; аддзякаваць пачастункам за пачастунак. Сабастыян Рамашка пачаў тут расказваць, як Савасцей Панебра пасля надумаўся быў чым-небудзь падобным адчаставаць жонку. Чорны.
@адчляніцца, -ніцца; зак. Аддзяліцца ад чаго-н., выдзеліцца з цэлага.
@адчляніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., што. Аддзяліць якую-н. частку ад чаго-н., выдзеліць з цэлага.
@адчляняцца, -яецца; незак. Зал. да адчляняць.
@адчляняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адчляніць.
@адшвартаваць, -тую, -туеш, -туе; зак., што.Спец. Адвесці (судна) ад прычала, аддаўшы швартовы.
@адшвартоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адшвартаваць.
@адшлёпаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. 1.каго. Надаваць каму-н. плескачоў. Бабуля толькі што адшлёпала.. [Дзіму] за патаптаныя на клумбе кветкі. Гарбук.
2. Прайсці якую-н. адлегласць па гразі. Пятнаццаць кіламетраў адшлёпаў па бездаражы.
@адштампаваць, -пую, -пуеш, -пуе; зак., што. Зрабіць пры дапамозе штампа, штампоўкі. Адштампаваць дэталі.
@адштампоўвацца, -аецца; незак. Зал. да адштампоўваць.
@адштампоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адштампаваць.
@адынамія, -і, ж. Рэзкі заняпад сіл.
[Грэч. — adynami**a — бяссілле.]
@адэкалоніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; незак. Разм. Апырскваць сябе адэкалонам.
@ажыццявімасць, -і, ж. Магчымасць ажыццяўлення чаго-н. Ажыццявімасць планаў.
@ажыццявімы, -ая, -ае. Такі, які можна ажыццявіць. Ажыццявімае жаданне.
@азартнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Уваходзіць у азарт; праяўляць азарт.
@азатавацца, -туецца; незак. Зал. да азатаваць.
@азатаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., што. Насыціць (насычаць) азотам, азотнымі рэчывамі. Азатаваць глебу.
@азатызацыя, -і, ж. Спец. Насычэнне паверхневага слоя стальных вырабаў азотам з мэтай надання ім цвёрдасці.
@азеляніцель, -я, м. Той, хто займаецца азеляненнем чаго-н.
@азнаменавацца, -мянуецца; зак., чым. Стаць знамянальным, дзякуючы чаму-н. 1928—1932 гг. ў гісторыі саўгаснага будаўніцтва азнаменаваліся распаўсюджваннем сярод працаўнікоў саўгасаў масавага сацыялістычнага спаборніцтва, ударніцтва і таварыскай узаемадапамогі ў розных іх формах. “Весці”.
@азнаменаваць, -мяную, -мянуеш, -мянуе; зак., што. 1. Засведчыць што-н., з'явіцца выражэннем чаго-н.
2. Адзначыць чым-н. (якую-н. падзею, урачыстую дату і пад.). Багатым ураджаем калгаснікі азнамянуюць слаўную дату. “Звязда”.
@азнамяноўвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да азнаменавацца.
2.Зал. да азнамяноўваць.
@азнамяноўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да азнаменаваць (у 2 знач.).
@азонавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да азону.
@айканіміка, -і, ДМ -міцы, ж. Спец. Раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыяніравання.
@айканімія, -і, ж. Спец. Сукупнасць уласных назваў населеных пунктаў пэўнай тэрыторыі. Айканімія Міншчыны.
@айконім, -а, м. Спец. Уласнае імя населенага пункта.
[Ад грэч. oikos — жыллё і onoma — імя.]
@айкумена, -ы, ж. Тэрыторыя зямнога шара, населеная людзьмі.
[Грэч. oikuménē ад oikéō — насяляю.]
@аказёнены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аказёніць.
@аказёніцца, -ніцца; зак. Разм. Набыць казённы характар, стаць сухім, фармальным.
@аказёніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., што. Разм. Надаць чаму-н. казённы характар, зрабіўшы сухім, фармальным.
@аказёньвацца, -аецца; незак. 1.Незак. да аказёніцца.
2.Зал. да аказёньваць.
@аказёньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аказёніць.
@аказіяналізм, -у і -а, м. Спец. 1. -у. Ідэалістычны погляд у еўрапейскай філасофіі 17 ст., які адмаўляў натуральную сувязь душы і цела, узаемадзеянне псіхічных і фізічных з'яў без непасрэднага ўмяшання бога.
2. -а. Слова, пабудаванае па законах дадзенай мовы, але ўжытае адзін раз, для дадзенага выпадку.
[Лац. occasionalis — выпадковы.]
@аказіянальны, -ая, -ае. Спец. Які не адпавядае агульнапрынятаму ўжыванню, абумоўлены спецыфічным кантэкстам ужывання. Аказіянальнае слова.
@акванаўтыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Спец. Навука, якая займаецца вывучэннем магчымасцей доўгага знаходжання чалавека ў моры пад вадой.
[Ад лац. aqua — вада і грэч. nautes — які плавае.]
@акваплан, -а, м. Невялікі спартыўны плыт, які служыць для слізгацення спартсмена па вадзе на буксіры за самаходнымі суднамі. У .. [секцыі воднага спорту] дзесяткі юнакоў і дзяўчат авалодваюць майстэрствам ваджэння скутэраў, гоначных маторных лодак, аквапланаў. “Звязда”.
[Ад лац. aqua — вада і planum — плоскасць.]
@акварыуміст, -а, М -сце, м. Той, хто разводзіць акварыумных рыб. Таварыства акварыумістаў.
@акварэлістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да акварэліст.
@аквілон, -у, м. Рэзкі паўночны вецер.
[Лац. aquilonis.]
@акіркаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., што. Абкалоць, апрацаваць кіркай. Акіркаваць мёрзлы грунт.
@акіркоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акіркоўваць — акіркаваць.
@акіркоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акіркаваць.
@акіркоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акіркаваць.
@акіянарый, -я, м. Вадаём, басейн, абсталяваны для ўтрымання марскіх жывёл і рыб з мэтай назірання за імі і правядзення розных даследаванняў.
@аклеймаваць, акляймую, акляймуеш, акляймуе; зак., каго-што. Паставіць кляймо на каго-, што-н.
@аклюзаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што.Спец. Мець здольнасць паглынаць газы, рабіць аклюзію1.
@аклюзія/11, -і, ж. Спец. Паглынанне газаў расплаўленымі або цвёрдымі металамі.
[Ад лац. occlusio — заключэнне.]
@аклюзія/22, -і, ж. Спец. Суадносіны зубоў верхняй і ніжняй сківіц у самкнутым стане; прыкус.
[Ад лац. occlusio — заключэнне.]
@акорачны, -ая, -ае. Спец. Які прызначаны, служыць для акорвання. Акорачны станок.
@акоршчык, -а, м. Рабочы, які займаецца акорваннем.
@акоршчыца, -ы, ж. Жан. да акоршчык.
@аксакал, -а, м. У народаў Сярэдняй Азіі — паважаны, умудроны жыццём чалавек, а таксама форма ветлівага звароту да такіх людзей.
[Цюрк. āq — белы, saqal — барада.]
@акселерометр, -а, м. Спец. Прыбор для вымярэння паскарэнняў (перагрузак) у транспартных машынах, лятальных апаратах і пад.
[Ад лац. accelero — паскараю і грэч. metréō — вымяраю.]
@аксесуарны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аксесуара.
@аксіялагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аксіялогіі, звязаны з аксіялогіяй.
@аксіялогія, -і, ж. Філасофскае вучэнне аб каштоўнасцях.
[Гр. axios — каштоўны і logos — вучэнне.]
@актуалізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. Зрабіць (рабіць) больш актуальным.
@актуалізацыя, -і, ж. Паварот да найбольш важнага, адпавядаючага патрабаванням сучаснасці. Актуалізацыя навукова-даследчай праблематыкі.
@актывацыйны, -ая, -ае. ж. Спец. Які мае адносіны да актывацыі.
○ Актывацыйны аналіз — метад вызначэння якаснага і колькаснага саставу рэчыва, заснаваны на вымярэнні энергіі выпрамянення радыеактыўных ядраў ізатопаў, якія ўтварыліся пад уздзеяннем патоку нейтронаў, зараджаных часціц (пратонаў і інш.).
@акулярны, -ая, -ае. Які мае адносіны да акуляраў (у 1 знач.). Акулярнае шкло.
@акуратыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. Жан. да акуратыст.
@акустык, -а, м. 1. Спецыяліст у галіне акустыкі.
2.Разм. Той, хто абслугоўвае гукаўлоўныя апараты.
@акціраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акціраваць.
@акціравацца, -руецца; незак. Зал. да акціраваць.
@акціраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Скласці (складаць) акт з мэтай засведчыць наяўнасць або адсутнасць чаго-н.
@акцыянерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да акцыянер.
@акцэнтоўка, -і, ДМ -тоўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акцэнтаваць.
@акцэнтуацыйны, -ая, -ае. Які мае адносіны да акцэнтуацыі. Акцэнтуацыйныя адрозненні ў мовах.
@акцябрыны, -рын; адз. няма. Савецкі абрад урачыстай рэгістрацыі нованароджаных і сямейная ўрачыстасць у гэтай сувязі.
@алегры, нескл., н. Латарэя, у якой розыгрыш адбываецца адразу ж пасля куплі білета.
[Іт. allegri — “вясёлы”, “будзьце вясёлыя” (жартаўлівы надпіс на пройгрышных білетах латарэі).]
@алексія, -і, ж. Страта здольнасці чытаць з прычыны ачаговага пашкоджання галаўнога мозга.
[Ад грэч. а — адмоўная часціца і lexis — слова.]
@алергалагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да алергалогіі. Алергалагічная прафілактыка.
@алергалогія, -і, ж. Спец. Раздзел медыцыны, які вывучае прычыны ўзнікнення, механізм развіцця і праяўлення, прафілактыку і лячэнне алергічных хвароб.
@алерген, -у, м. Спец. Рэчыва, якое выклікае алергію.
@алерголаг, -а, м. Спецыяліст у галіне алергалогіі.
@алігафрэнапедагогіка, -і, ДМ -гіцы, ж. Навука пра выхаванне, навучанне і шляхі карэкцыі недахопаў развіцця разумова адсталых дзяцей і дзяцей, у якіх пасля энцэфаліту, менінгіту і інш. хвароб і траўмаў мозгу парушылася дзейнасць цэнтральнай нервовай сістэмы.
@алімпізм, -у, м. Алімпійскі рух — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы па ўзору антычных, якія праводзяцца адзін раз у чатыры гады.
@альвас, -у, м. Разм. Тое, што і альяс. На акне стаялі вазоны альвасу і аганьку. Шыловіч. Ахінае вечар тонкія мярэжы, На акне альвасы дагарэлі ў сне. Трус.
@альдэгіды, -аў; адз.альдэгід, -у, М -дзе, м. Арганічныя злучэнні, якія з'яўляюцца прадуктамі няпоўнага акіслення спірту.
@альпінарый, -я, м. Участак саду або парку ў выглядзе штучнай камяністай горкі, засаджанай высакагорнай (альпійскай) расліннасцю.
@альфонс, -а, м. Разм. уст. Мужчына, які знаходзіцца на ўтрыманні ў любоўніцы.
[Ад імя дзеючай асобы камедыі А.Дзюма (сына) “Масье Альфонс”.]
@аляпка, -і, ДМ -пцы; Р мн. -пак; ж. Невялікая птушка атрада вераб'іных з кароткімі крыламі і доўгімі нагамі, якая жыве па берагах рэк; вадзяны верабей.
@амальгамны, -ая, -ае. Які мае адносіны да амальгамы.
// Зроблены з амальгамы. Амальгамная пломба.
@амафоны, -аў; адз.амафон, -а, м. Спец. Словы, якія аднолькава гучаць, але маюць рознае напісанне (плод і плот).
[Ад грэч. homоs — аднолькавы і phōnē — гук.]
@амбразурны, -ая, -ае. Які мае адносіны да амбразуры. Амбразурны шчыт.
@амёбападобны, -ая, -ае.
1. Які падобны на амёбу, нагадвае амёбу.
2.у знач. наз.амёбападобныя, -ых. Атрад прасцейшых жывёл, да якога належаць амёбы.
@амікашонскі, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да амікашонства; панібрацкі.
@амікашонства, -а, н. Разм. Бесцырымоннае, залішне фамільярнае абыходжанне з кім-н. пад выглядам сяброўскага; панібрацтва.
[Ад фр. ami — сябар і cochon — свіння.]
@амічны, -ая, -ае. Спец. Які вылічаецца ў омах. Амічнае супраціўленне правадніка.
@амнезія, -і, ж. Спец. Аслабленне або страта памяці пад уплывам арганічных захворванняў галаўнога мозга, пасля траўмаў чэрапа, пры істэрыі.
[Ад грэч. а — не і mnēmē — памяць.]
@амографы, -аў; адз.амограф, -а, м. Спец. Словы ці формы слоў, якія аднолькава пішуцца, але маюць рознае значэнне і розны націск (пара і пара, прыклад і прыклад).
[Грэч. homоs — аднолькавы і grаphō — пішу.]
@ампелаграфія, -і, ж. Спец. Навука аб сартах і відах вінаграду.
[Грэч. аmpelos — вінаград і grаphō — пішу.]
@ампелатэрапія, -і, ж. Спец. Выкарыстанне вінаграду для лячэння розных захворванняў; вінаграднае лячэнне.
[Ад грэч. аmpelos — вінаград і therapéia — лячэнне.]
@ампельны, -ая, -ае. У выразе: ампельныя расліны — дэкаратыўныя з паўзучымі сцёбламі расліны, якія вырошчваюцца ў падвесных вазах.
[Ад ням. ampel — вісячая ваза для кветак.]
@амперны, -ая, -ае. Які мае адносіны да ампера.
@анальгін, -у, м. Спец. Лекавы прэпарат, які абязбольвае, паніжае тэмпературу і дзейнічае як супрацьзапаленчы сродак.
@анамастыкон, -а, м. Спец. 1. Слоўнік або спіс уласных імён рознага тыпу, складзены паасобку для кожнай катэгорыі імён.
2. Сукупнасць уласных імён пэўнага этнасу для таго ці іншага перыяду.
[Грэч. onomastikоn.]
@анамастычны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да анамастыкі, звязаны з ёю. Анамастычнае даследаванне.
@ананімшчык, -а, м. Разм. Той, хто піша ананімкі.
@анібалаў, -лава. У выразе: анібалава клятва — выраз, які ўжываецца для абазначэння цвёрдай рашучасці змагацца з кім- або з чым-н. да канца.
[Ад імя карфагенскага палкаводца Анібала (247-183 да н.э.), які, паводле падання, яшчэ хлопчыкам пакляўся быць усё жыццё непрымірымым ворагам Рыма.]
@аніён, -а, м. Спец. Адмоўна зараджаны іон.
[Ад грэч. ana — уверх і iōn — ідучы.]
@аніённы, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да аніёна.
@анкетаванне, -я, н. Спосаб сацыяльнага даследавання шляхам апытання пры дапамозе анкет.
@антрапаген, -у, м. Спец. Апошні перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі, які налічвае ад 1,7 млн. да 3,5 млн. год і звязаны з узнікненнем чалавека.
[Ад грэч. аnthrōpos — чалавек і genos — зараджэнне.]
@антрапагенавы, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да антрапагену, звязаны з антрапагенам. Антрапагенавы перыяд працягваецца і зараз.
@антрапагенны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да чалавека, звязаны з дзейнасцю чалавека.
○ Антрапагенны ландшафт — геаграфічны ландшафт, у фарміраванні якога адыграла ролю гаспадарчая дзейнасць чалавека. Антрапагенны рэльеф — рэльеф, зменены або створаны дзейнасцю чалавека. Антрапагенныя глебы — глебы, якія ўтварыліся ў выніку свядомай, мэтанакіраванай дзейнасці людзей (парніковыя глебы).
@антрапаніміка, -і, ДМ -міцы, ж. Спец. Раздзел анамастыкі, які вывучае антрапонімы, заканамернасці іх узнікнення і развіцця, структуру, сацыяльнае функцыяніраванне і геаграфічнае распаўсюджанне.
[Ад грэч. аnthrōpos — чалавек і оnyma — імя.]
@антрапанімічны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да антрапанімікі (антрапаніміі), звязаны з антрапанімікай (антрапаніміяй). Антрапанімічная формула. Антрапанімічны атлас.
@антрапанімія, -і, ж. Спец. Сукупнасць антрапонімаў той ці іншай мовы.
@антрапасофія, -і, ж. Кніжн. Рэлігійна-містычнае вучэнне, разнавіднасць тэасофіі.
[Грэч. аnthrōpos — чалавек і sophi**a — мудрасць.]
@антрапонім, -а, м. Спец. Любое ўласнае імя, якое можа мець чалавек або група людзей (асабовае імя, прозвішча, псеўданім, мянушка і пад.).
[Ад грэч. аnthrōpos — чалавек.]
@антрэпрэнёрскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да антрэпрэнёра. Антрэпрэнёрскія інтарэсы. // Які належыць антрэпрэнёру. Антрэпрэнёрская кватэра.
@антураж, -у, м. Разм. Сукупнасць навакольных умоў; акружэнне.
[Фр. entourage, ад entourer — акружаць.]
@антыкварыят, -у, М -рыяце, м. Гандаль старадаўнімі каштоўнымі прадметамі, карцінамі, кнігамі.
@антысаветчык, -а, м. Разм. Той, хто варожа адносіцца да савецкага ладу, Савецкага Саюза, займаецца антысавецкай прапагандай.
@антысвет, -у, М -свеце, м. Гіпатэтычны касмічны аб'ект (тыпу зоркі або галактыкі), які складаецца з антырэчыва.
@апаніраванне, -я, н. Выступленне апанентам на дыспуце, пры абароне дысертацыі і пад.
@апатрыды, -аў; адз.апатрыд, -а, М -рыдзе, м. Спец. Асобы, якія не маюць грамадзянства.
[Ад грэч. а — адмоўная часціца і patridos — радзіма.]
@апатрыдызм, -у, м. Спец. Прававы стан асобы, якая не мае ніякага грамадзянства.
@апафегма, -ы, ж. Спец. Кароткае дасціпнае павучальнае выслоўе.
[Грэч. apоphthegma — кароткае трапнае слова.]
@апафема, -ы, ж. Спец. Перпендыкуляр, які апушчаны з цэнтра правільнага многавугольніка на адну з яго старон.
[Ад грэч. apoti**thēmi — адкладваю ўбок.]
@апелятыў, -тыву, м. Спец. Імя агульнае ў супрацьлегласць імю ўласнаму.
[Ад лац. appellare — называць.]
@апелятыўны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да апелятыву. Апелятыўная лексіка.
@аператарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Жанчына-аператар, якая кіруе работай складанага механізма або адказвае за выкананне вытворчага працэсу.
@аператыўка, -і, ДМ -тыўцы; Р мн. -тывак; ж.Разм. Кароткі сход для вырашэння неадкладных спраў; лятучка. Узбуджаны тон Булаевых выступленняў на аператыўках, гучныя плакаты, што віселі ў пралётах, усё сведчыла, што справы ідуць добра. Шыцік.
@аператыўнік, -а, м. Разм. 1. Аператыўны работнік — супрацоўнік органаў міліцыі, дзейнасць якога — папярэджанне і раскрыццё злачынстваў. Аператыўнікі зрабілі вобыск. 2. Афіцэр аператыўнага аддзела штаба воінскага злучэння.
3. Той, хто займаецца якой-н. аператыўнай работай. Нарада забеспячэнцаў-аператыўнікаў.
@апівака, -і, ДМ -у, Т -ам, м. Разм. Тое, што і апівала. Ваяводскае начальства.. вырашыла паслаць гэтага апіваку на падножны корм, назначыўшы войтам у нашу гміну. Машара.
@апівала, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж. Разм. Той, хто апіваецца або п'е за кошт іншых.
@апіловачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да апілоўкі. Апіловачныя работы. // Які прызначаны, служыць для апілоўкі. Апіловачны станок.
@апісальнік, -а, м. Кніжн. Той, хто апісвае што-н. У рэпартажы вядучыя павінны быць не толькі рэгістратарамі і апісальнікамі падзей. “Звязда”.
@аплікатурны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да аплікатуры. Аплікатурныя абазначэнні на нотах.
@апоўзаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Тое, што і абпоўзаць. Усё апоўзаў тут, усё абтупаў У маленства і суровы дзень... Ляпёшкін.
/ у перан. ужыв. [Бацька:] Во, хай арэхі пойдуць, грыбы — апоўзае [сын] тады і Роўніцу тую, і Паповы раўкі, і Баранава. Гіль.
@апраксія, -і, ж. Спец. Парушэнне мэтанакіраваных рухаў і дзеянняў у выніку пашкоджання розных участкаў кары галаўнога мозга.
[Ад грэч. apraxia — бяздзейнасць.]
@апраменіцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. Падвергнуць сябе ўздзеянню якіх-н. прамянёў. Апраменіцца кварцам. // Разм. Падвергнуцца ўздзеянню радыеактыўнага выпрамянення.
@апрамяняцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1.Незак. да апраменіцца.
2.Зал. да апрамяняць.
@апрамяняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да апраменіць.
@апрасаваць, -сую, -суеш, -суе; зак., што.Спец. Зрабіць апрасоўку.
@апрасоўвацца, -аецца; незак. Зал. да апрасоўваць.
@апрасоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апрасаваць.
@апрасоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Спец. Праверка ціскам трываласці і непранікальнасці труб у месцах зваркі.
@апрацоўшчык, -а, м. Рабочы, спецыяліст па апрацоўцы чаго-н.
@апрацоўшчыца, -ы, ж. Жан. да апрацоўшчык.
@апроствацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да апрастацца (у 1 знач.).
2.Зал. да апростваць.
@апростваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апрастаць.
@аптымізацыя, -і, ж. Спец. Працэс надання чаму-н. аптымальных, найбольш выгадных характарыстык, суадносін. Распрацоўка тэорыі аптымізацыі паліўна-энергетычнага балансу краіны. // Прывядзенне сістэмы ў найлепшы (аптымальны) стан. Электронна-вылічальнай машыне зададзена праграма аптымізацыі размеркавання нагрузкі паміж рабочымі апаратамі.
@апчхі, выкл. Ужываецца гукапераймальна для перадачы рэзкага адрывістага гуку пры чханні. Раптам чых Напаў на тыпа, ў носе свідраванне Такое пачалося!.. — Вось грахі! — Апчхі! Апчхі! — З хвіліну чхаў, згінаўся. Корбан.
@ап'янеласць, -і, ж. Стан ап'янелага.
@ап'яняючы,
1. -ая, -ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад ап'яняць.
2. -ая, -ае; у знач. прым. Такі, які прыводзіць у стан ап'янення. Вераснёўскае паветра пахла ап'яняючай свежасцю. Колас.
3.Дзеепрысл. незак. ад ап'яняць.
@арабескавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да арабесак, мае форму арабесак (у 1 знач.). Арнамент з арабескавых фігур.
@арак, -у, м. Моцны спіртны напітак, які гатуюць з соку какосавай, фінікавай пальмы або з рысу.
[Араб. arag — пот.]
@аракчэевец, -чэеўца, м. Чыноўнік або памешчык, які праводзіў у сваім ведамстве сістэму і прыёмы Аракчэева; дэспат.
@араліевыя, -ых. Сямейства раслін, да якіх адносяцца плюшч, жэньшэнь, аралія і пад.
@аралія, -і, ж. Хмызняковая расліна з буйнымі лістамі і кветкамі, сабранымі ў мяцёлкі.
[Лац. Aralia.]
@арат, -а, М араце, м. Мангольскі селянін, жывёлавод.
@арбаліт, -у, М -ліце, м. Разнавіднасць лёгкага бетону, які вырабляецца са звычайнага бетону з дабаўленнем драўляных адходаў (выкарыстоўваецца для пабудовы малапавярховых дамоў).
[Ад лац. arbor — дрэва і грэч. li**thos — камень.]
@арбітны, -ая, -ае. Які мае адносіны да арбіты. Арбітныя змяненні.
@аргамак, -а, м. Старадаўняя назва ўсходніх пародзістых верхавых коней.
@арганапластыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Спец. Штучнае стварэнне хірургічнымі метадамі органаў пры іх прыроджанай адсутнасці, пашкоджанні або страце.
@арганік, -а, м. Разм. Спецыяліст у галіне арганічнай хіміі.
@ардынар, -а, м. Сярэдні за многа гадоў узровень вады ў рэчцы або вадаёме. Вада паднялася вышэй ардынара. [Лац. ordinarius — звычайны.]
@арканны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аркана. Арканны шост.
@артаклаз, -у, м. Каліевы палявы шпат, пародаўтваральны мінерал, якому ўласцівы белы, шэры, ружовы і інш. колеры; шырока выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай прамысловасці.
[Грэч. orthos — прамы і klasis — разлом.]
@арудзянелы, -ая, -ае. Спец. Які ператварыўся ў руду ў выніку насычэння тымі або іншымі металамі.
@арудзянець, -ее; зак. Спец. Ператварыцца ў руду ў выніку насычэння тымі або іншымі металамі.
@архалук, -а, м. Адзенне, якое выйшла з ужытку, род кароткага кафтана, пашытага з каляровай шарсцяной або шаўковай тканіны са зборкай у таліі.
@архівасховішча, -а, н. Памяшканне, дзе захоўваецца архіўны матэрыял.
@архідыякан, -а, м. Старшы дыякан пры мітрапаліце.
@арчынецгл.арчынцы.
@арчынкагл.арчынцы.
@арчынскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да арчынцаў, які належыць, уласцівы ім. Арчынская мова.
@арчынцы, -аў; адз.арчынец, -нца, м.; арчынка, -і, ДМ -нцы; мн. арчынкі, -нак; ж. Адзін з малых народаў Заходняга Дагестана, які жыве ў сяле Арчы і ў Чарадзінскім раёне Дагестанскай АССР.
@арыенцірны, -ая, -ае. Які мае адносіны да арыенціра (у 1, 2 знач.). Арыенцірная схема.
@арыета, -ы, ДМ арыеце, ж. Спец. Невялікая арыя, якая адрозніваецца звычайна прастатой перадачы і песенным характарам мелодыі.
[Іт. arietta.]
@арэшнікавыя, -ых. Сямейства двухдольных раслін, пладамі якіх з'яўляюцца касцянка або арэх.
@асарці, нескл., н. Спецыяльна падабраная сумесь чаго-н., пераважна аднароднага; набор. Асарці з суніц, малін і чарніц. □ Гэтае кафэ вельмі ўпадабалі падлеткі: тут можна было заказаць марожанае асарці ў металічных келіхах, ліманад. Гігевіч.
@асетрагадоўля, -і, ж. Прамысловае развядзенне асятровых рыб.
@асецевы, -ая, -ае. Які мае адносіны да асеці.
@асівець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Пасівець, ссівець. [Аміля:] — Позна ты цяпер ужо думаеш выйсці ў вялікія маштабы. Галава твая асівела. Чорны.
@асірыёлаг, -а, м. Спецыяліст у галіне асірыялогіі.
@асірыялогія, -і, ж. Навука аб мовах, пісьменнасці, культуры і гісторыі Асірыі і Вавілоніі, а таксама сукупнасць навук, якія вывучаюць цывілізацыі, што карысталіся клінапісам.
@аскандаліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго. Паставіць каго-н. у няёмкае, непрыемнае становішча. [Таня:] — Ён [Павалковіч] пачаў лаяцца з .. [гаспадыняй], як вясковая баба, маўляў, не яе справа: “Не лезьце туды, куды вас не просяць! Вы не ведаеце, якія ў нас адносіны”. Чулі? — Раз ён пачаў ужо такое, — абуралася Эма, — дык на ўсю Вільню аскандаліць. Машара.
@аслупоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аслупаваць.
@аснастчык, -а, м. Рабочы, які займаецца аснасткай судна.
@асобаснасць, -і, ж. Сукупнасць індывідуальных рыс, асаблівасцей, характэрных для каго-н. як асобы.
@асобасны, -ая, -ае. Кніжн. Які мае адносіны да асобы (у 1 знач.), да суб'екта. Асобасныя характарыстыкі.
@астравы/1, -ая, -ае. Які мае адносіны да астры.
@астрограф, -а, м. Астранамічны прыбор для фатаграфавання нябесных аб'ектаў.
[Ад грэч. astron — зорка і grapho — пішу.]
@асучасніванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асучасніваць.
@асучаснівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
1.Незак. да асучасніцца.
2.Зал. да асучасніваць.
@асучасніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. Стаць бліжэй да патрабаванняў сучаснасці, духу часу, набыць сучасны выгляд. Горад асучасніўся.
@асфальтабетон, -у, м. Будаўнічы матэрыял з сумесі шчэбеню (або гравію), пяску і асфальту (ужываецца ў дарожным, аэрадромным, гідратэхнічным і інш. відах будаўніцтва).
@асфальтабетонны, -ая, -ае. Які мае адносіны да асфальтабетону. Асфальтабетоннае пакрыццё.
@асфальтаўкладчык, -а, м. Машына для размеркавання і ўкладкі асфальту, асфальтабетону.
@асфальтоўшчык, -а, м. Рабочы, заняты на асфальтабетонных дарожных работах.
@асцісты, -ая, -ае. Тое, што і асцюкаваты.
@асцылаграма, -ы, ж. Спец. Крывая, запісаная асцылографам, якая паказвае залежнасці з хуткімі змяненнямі.
[Ад лац. oscillo — гайдаюся і грэч. gramma — запіс.]
@асцюковы, -ая, -ае. Які мае адносіны да асцюка.
@атакоўвацца, -аецца; незак. Зал. да атакоўваць.
@атакоўваць, -аю, -аеш, -ае; незак. Тое, што і атакаваць. [Кіян:] — Гадзіны дзве фашысты атакоўвалі смалярню. Яны і перабежкі рабілі, і падпаўзалі, і нехта з іх нават па-руску крычаў: здавайцеся, іначай загінеце. Лынькоў.
@атаманіха, -і, ДМ -нісе, ж. Разм. Жонка атамана.
@атаманскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да атамана, належыць яму. Атаманскае званне. Атаманскія абавязкі.
@атаманства, -а, н. Пасада, званне атамана.
@атамічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да атамізму, звязаны з ім. Атамічнае вучэнне.
@атаршчык, -а, м. Пастух пры атары.
@атаўны, -ая, -ае. Які мае адносіны да атавы. Атаўнае сена.
@атласісты, -ая, -ае. Гладкі, бліскучы, падобны на атлас. Атласістая скура.
@атласны/1, -ая, -ае. Які мае адносіны да атласа.
@атрыбуцыя, -і, ж. Спец. Вызначэнне аўтара мастацкага твора, часу і месца яго стварэння.
[Фр. attribution.]
@аўтагонкі, -нак; адз.аўтагонка, -і, ДМ -нцы, ж. Спец. Гонкі на аўтамабілях.
@аўтагоншчык, -а, м. Спец. Спартсмен, удзельнік аўтагонак.
@аутадаенне, -я, н. Даенне пры дапамозе даільных машын.
@аутазаправачны, -ая, -ае. Прызначаны для запраўкі аўтамабіляў гаручым. Аўтазаправачная станцыя.
@аўтазборачны, -ая, -ае. Прызначаны для зборкі аўтамабіляў. Аўтазборачны цэх.
@аўтазборка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Зборка аўтамабіляў.
@аўтаметрыя, -і, ж. Навуковая дысцыпліна, якая вывучае тэарэтычныя асновы праектавання аўтаматычных вымяральных і кантрольных прыбораў і вымяральных інфармацыйных сістэм.
[Ад аўта і грэч. metréō — вымяраю.]
@аўтаралі, нескл., н. Спец. Спартыўныя спаборніцтвы на спецыяльна падрыхтаваных аўтамабілях або матацыклах па пэўнаму графіку руху і вызначанаму маршруту.
[Ад аўта і англ. rally — злёт.]
@аўтараліст, -а, М -сце, м. Спец. Спартсмен, які спецыялізуецца па аўтаралі; удзельнік аўтаралі.
@аўтасалон, -а, м. Выстаўка (раздзел выстаўкі) для дэманстрацыі новых мадэлей аўтамабіляў.
@аўтаспорт, -у, М -рце, м. Аўтамабільны спорт.
@аўтастанцыя, -і, ж. Аўтобусная станцыя.
@аўтахтонны, -ая, -ае. Мясцовы па паходжанню.
@аўтацягач, -а, м. Аўтамабіль для буксіроўкі прычэпаў і паўпрычэпаў.
@афанія, -і, ж. Адсутнасць гучнага голасу пры захаванні шэпту.
[Грэч. aphōni**a — ад а — адмоўная часціца і phōné — гук, голас.]
@афгані, нескл., н. Грашовая адзінка Афганістана, якая па курсу Дзяржбанка СССР адпавядае 1,66 рубля.
@афелій, -я, м. Спец. Найбольш аддалены ад Сонца пункт арбіты планеты або каметы.
[Ад грэч. apо — воддаль і hélios — Сонца.]
@афіцыяльнасць, -і, ж. Тое, што і афіцыйнасць. Ветліва, аднак не трацячы афіцыяльнасці і пасольскай паважнасці, .. [паслы] развіталіся і выйшлі. Машара.
@афіцыяльны, -ая, -ае. Тое, што і афіцыйны. Пан Крулеўскі гаварыў цяпер па-польску, і ў голасе чуўся халодны, афіцыяльны начальніцкі тон. Колас.
@афранцужвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.Незак. да афранцузіцца.
2.Зал. да афранцужваць.
@афранцужваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да афранцузіць.
@афранцузіцца, -цужуся, -цузішся, -цузіцца; зак. Стаць падобным на француза па мове, звычаях і пад.
@афранцузіць, -цужу, -цузіш, -цузіць; зак., каго. Прывіць каму-н. французскую мову, звычаі.
@афтальмаскапія, -і, ж. Метад даследавання ўнутраных абалонак вока.
[Ад грэч. ophtalmоs — вока і skopéō — гляджу, назіраю.]
@ахавальніца, -ы, ж. Жан. да ахавальнік.
@ахавальны, -ая, -ае. Які служыць для аховы каго-, чаго-н. Ахавальны тарыф.
@ахрамацін, -у, м. Рэчыва клетачнага ядра, якое слаба афарбоўваецца.
[Ад грэч. achrōmatos — бясколерны.]
@ахрап'е, -я, н., зб. Бацвінне, капуснік і рознае агароднае пустазелле як корм для жывёлы. Назбіраць ахрап'я для кабаноў. □ Узнялі яе зарання, Не паспела і паспаць, Загадалі да снядання На ахрап'е назбіраць. Броўка.
@ацёлачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да ацёлу. Ацёлачны перыяд.
@ацтэкскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да ацтэкаў. Ацтэкская мова.
@ацыкляваць, -люю, -люеш, -люе; зак., што.Спец. Выраўнаваць, зрабіць гладкай паверхню чаго-н. драўлянага з дапамогай цыклі або цыклявальнага станка.
@ацяпляльнік, -а, м. Прыбор для ацяплення. Электрычны ацяпляльнік.
@ашаламляльны, -ая, -ае. Здольны ашаламіць (у 3 знач.). Ашаламляльная вестка.
@ашлакаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., што.Спец. Ператварыць у шлак.
@аэравузел, -зла, м. Комплекс аэрапартоў і звязаных з імі служб або аэрапорт у пункце злучэння многіх авіяліній.
@аэранавігацыйны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аэранавігацыі. Аэранавігацыйная карта.
@аэраномія, -і, ж. Раздзел геафізікі, які вывучае газавую абалонку Зямлі.
@аэрапоніка, -і, ДМ -ніцы, ж. Спец. Вырошчванне раслін без глебы ў вільготным паветры.
[Ад грэч. aēr — паветра і pоnos — работа.]
@аэрограф, -а, м. Прыбор для тонкага распылення фарбы сціснутым паветрам пры нанясенні яе на паперу, тканіну і пад.
@аэролаг, -а, м. Спец. Спецыяліст па аэралогіі.
@аятала, -ы, м. У мусульманскай рэлігіі — вышэйшы духоўны тытул вучонага-багаслова, які мае вучняў і паслядоўнікаў.
[Ад перс.]
@б/11, нескл., н. 1. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву “бэ”.
Малое б. □ Хто сказаў а, той павінен сказаць і б. Прыказка.
2. Выбухны, звонкі, губна-губны зычны гук.
Звонкае б.
@б/22гл.бы1.
@баабаб, -а і -у, м. 1. -а. Гіганцкае трапічнае лісцевае дрэва сямейства бамбаксавых.
/ -у. у знач. зб. Пасадка баабабу. 2. -у. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
@баба/11, -ы, ж. 1. Матчына або бацькава маці.
Хто бабе не ўнук? Прыказка.
2. Старая жанчына наогул.
Пачулі дзед з бабаю грукат, выбеглі ў сенцы. Якімовіч.
3.Разм. Замужняя жанчына.
Шнуруюць бабы і дзяўчаты І кантралююць мох узняты. Колас.
// Разм. Жанчына наогул.
[Цёця Каця:] Пляцеш ты абы-што. Думаеш, калі я баба, дык ужо і паверу ўсякаму глупству. Крапіва. Тэкля любіла хадзіць па суседзях — вельмі гутарлівая баба была. Бядуля.
// Разм. Жонка. Мікітава баба, падсухая, белабрысая Стэпка з хітрымі, як у Сцяпана, вачыма сядзела ў перадку. Брыль.
4.Разм. уст. Тое, што і бабка1 (у 3 знач.). За бабу была Аўдоцця, а за куму Настулька. Крапіва.
5.перан. Разм. іран. Пра цікаўнага, балбатлівага або з нерашучым характарам мужчыну. Тут на платформу ўзляцела Дзяўчына: — Бачылі? Баба ты, а не мужчына! Смагаровіч.
○ Каменная баба — старажытны статуй з каменю. Снегавая баба — злепленая з снегу чалавечая фігура.
◊ Агонь-баба — энергічная жанчына. Баба-яга — а) у казках славянскіх народаў — злая вядзьмарка; б) пра злую, старую жанчыну. Базарная баба — сварлівая, грубая жанчына. Бой-баба — мажная, з шумлівым характарам жанчына. Хват-баба — увішная, заўзятая ў працы жанчына.
@баба/22, -ы, ж. Ручная або механічная прылада для забівання паляў і для іншых мат
@баба/33, -ы, ж. Тое. што і бабка2 (у 3 знач.).
@баба/44, -ы, ж. Тое, што і бабка2 (у 4 знач.).
@бабах, выкл. 1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго-н. цяжкага. “Бах! Бабах!” Гэта ўжо стралялі з вінтовак. Хомчанка.
2.у знач. вык. Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл. “бабахнуць”, “бабахнуцца”, “бабахаць”. Мядзведзь ілбом у борць Бабах. Барадулін.
@бабаханне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. бабахаць — бабахнуць (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння.
@бабахаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да бабахнуць (у 1 , 2 знач.).
@бабахкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Тое, што ібабахаць.
@бабахнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Зваліцца адкуль-н. з шумам; упасці. Бабахнуцца з страхі. □ Але Дзяніс, калі пахілілася дрэва, забыўся на бацькаву параду. Пабег якраз у той бок, куды мелася бабахнуцца дрэва. Чыгрынаў.
@бабахнуць, -ну, -неш, -не; зак. аднакр. Разм. 1. Учыніць выбух, выстраліць, загрымець. Саханчук адбегся пад насып, залёг, і адразу ж гулка бабахнуў яго кавалерыйскі карабін. Асіпенка. У сто гармат бабахне гром. Лужанін.
/ у безас. ужыв. Разведчык дымам апісаў вялізную чорную дугу. Па ім зноў ударылі знішчальнікі, і ў паветры гулка бабахнула. Алешка.
2. Утварыць моцны гук ударам, стукнуць. Страшыдла знікла, а потым хвастом як бабахне па вадзе. Юрэвіч. Недзе ў сенцах глуха бабахнулі дзверы, і ўсё сціхла. Асіпенка. Зрываючыся з прывязі галля, Бабахне бэра, як скарбонка лета. І сутыкнуцца груша і Зямля — Малая і вялікая планеты. Макаль.
3. Рашуча, нечакана сказаць што-н. Алена.. пералічыла, колькі вось такіх прапаноў марынуецца на заводзе, і нарэшце бабахнула: — Я думаю, мы можам арганізаваць грамадскае канструктарскае бюро. Б.Стральцоў.
@бабачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. 1.Памянш.-ласк. да бабка1.
2. Гальштук у выглядзе банта. Апрануты яны, як дыпламаты: у новых гарнітурах. Косця і Генрых нават у чорных, па апошняй модзе, у Генрыха і гальштук-бабачка. Шамякін.
@баб'ё, -я, н., зб. Разм. пагард. Бабы, жанчыны. [Сёмка:] — Табе баб'ё столькі нагаворыць, што вушы загразнуць. Гартны.
@бабёр, -бра, м. 1. Паўводны звер атрада грызуноў, які жыве ў лесе каля рэк і іншых вадаёмаў і мае каштоўнае футра. Рачны бабёр. Паселішча баброў. 2. Футра гэтага звера, а таксама адзенне з такога футра.
○ Балотны бабёр — тое, што і нутрыя.
◊ Плача як бабёргл. плакаць.
@бабін, -а. Разм. Які мае адносіны да бабы, належыць бабе. [Бабуля:] — Марылька — дзедава дачка ад першай жонкі, бабіна падчарыца, дзяўчынка ціхая, слухмяная, працавітая. Брыль.
○ Бабіна летагл. лета.
@бабіна/11, -ы, ж. Адно бабовае зерне.
@бабіна/22, -ы, ж. 1. У тэкстыльнай прамысловасці — шпуля канічнай формы з намотанымі ніткамі.
2. У аўтамабільнай прамысловасці — прылада батарэйнага запальвання ў рухавіку.
3. У горнай справе — барабан для намотвання каната ў падымальных машынах.
[Фр. bobine.]
@бабінажніца, -ы, ж. Работніца, якая наглядае за бабінамі2 (у 1 знач.).
@бабінец, -нца, м. Разм. Пярэдняя частка царквы перад паперцю.
@бабінны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бабіны2 (у 1 знач.). На бабінных прадзільных машынах ніткі атрымліваюцца някручанымі.
@бабіт, -у, М -біце, м. Спецыяльны сплаў волава, свінцу, цынку і іншых элементаў, які ўжываецца для заліўкі падшыпнікаў. Спінінгавыя грузы адліваюцца з свінцу, бабіту, волава і іншых цяжкіх металаў. Матрунёнак.
[Ад уласн. імя.]
@бабітавы, -ая, -ае. Зроблены з бабіту. Бабітавыя падшыпнікі.
@бабітны, -ая, -ае. Звязаны з вырабам ці апрацоўкай бабіту. Бабітны цэх.
@бабіць, -блю, -біш, -біць; незак., каго і без дап. Разм. уст. Прымаць дзяцей у час родаў. Першая пазнала Ціхаміра баба Параска, якая некалі бабіла яго і да якой ён бегаў кожнае свята па яйкі. Чыгрынаў.
@бабка/11, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. 1. Тое, што і баба1 (у 1 знач.). [Марыя Хведараўна:] — Я ўжо хутка бабкай стану, вунь дачка піша — унука мне скора народзіць... Марціновіч.
2.Разм. Старая жанчына наогул. Старэнькія бабкі гаротна ківалі галовамі і цяжка ўздыхалі. Колас.
3.Уст. Жанчына, якая прымае дзяцей у час родаў. Пачакай радзіць, дай па бабку схадзіць. Прыказка.
4.Памянш.-ласк. да баба1 (у 3 знач.). [Шарэйка:] —Ці лёгка спалася, ці добра хісталася, бабкі мае ненаглядныя! Брыль.
◊ Бабка надвае варажыла (гадала) — яшчэ невядома.
@бабка/22, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. 1. Надкапытны сустаў у жывёлы, а таксама косць гэтага сустава.
2. Сталёвае кавадлачка для кляпання касы. На грудку, забіўшы ў пянёк бабку, Кузьма сеў кляпаць косы. Сачанка.
3. Страва, прыгатаваная з дранай бульбы. Пасярод стала, вывернутая з каструлі, яшчэ дымела бабка, якую любіў і Карніцкі. Паслядовіч.
4. Род здобнага печыва. А пірагі, як сонца, ззялі, І ў роце бабкі раставалі. Колас.
5. Грыб з цёмна-бурай шапкай на высокай ножцы; падбярозавік. Трапляюцца.. ружовыя танканогія сыраежкі і распоўзлыя старыя бабкі — і хоць бы адзін баравічок. Сачанка.
6. Дзесяць снапоў, састаўленых у кучку для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом. Ёсць асаблівая прыгажосць у полі, калі яно ўжо не шасціць калоссем, але яшчэ не зусім апусцела, бо бабкі стаяць у рады на кожнай палосе, нібы вартавыя. Чарнышэвіч.
◊ Падбіць бабкігл. падбіць.
@бабкі, -оў; адз. няма. Плады лаўровага дрэва, з якіх вырабляецца алей і іншыя рэчывы.
@бабковы, -ая, -ае.
1. Прыгатаваны, атрыманы з бабкоў. Бабковы алей. 2.у знач. наз.бабковыя, -ых. Сямейства раслін, да якога адносіцца бабок і пад.
@бабнік, -а, м. Разм. зневаж. Той, хто вельмі захапляецца жанчынамі. [Лена:] — Твой Віктар проста п'яніца і бабнік! Ваданосаў.
@бабовы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да бобу. Расце, сокам наліваецца бабовае каліва. Бялевіч. Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне і прынесла бабе. З нар.
// Прыгатаваны з бобу. Бабовая каша — не голад. З нар.
2.у знач. наз.бабовыя, -ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца боб, гарох, лубін і пад.
@бабок, -бку, м. Балотная травяністая расліна сямейства бабковых, з сакаўным трайчастым лісцем. Пасвяжэла, тхнула гнілой вадой, прэллю, горкім бабком. Пташнікаў. Хлеў хай пастаіць, ён хоць халодны, але зімою можна абкласці саломаю, ці хоць тым балотным сенам, якое больш прыдатна на такую справу, чым для корму: яно з востраю .. асакою, з горкім бабком і лотаццю, з сухім чорным хвошчом. Дамашэвіч.
@бабоўнік, -у, м. 1. Тое, што і бабок. Тут былі снітка, асот, бабоўнік, трысцё, сітнік, дуброўка, дзядоўнік, аер, гарлачыкі жоўтыя, лілея белая, ліпа, дзьмухавец, званочкі, ключыкі. Дубоўка.
2.зб. Сцяблы бобу.
3. Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства ружакветных, з насення якой вырабляецца міндальны алей.
@бабралавецкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да лоўлі баброў, да бабраловаў. Бабралавецкая брыгада. Бабралавецкія снасці.
@бабралоў, -лова, м. Той, хто займаецца адловам баброў.
@бабраня і бабранё, -няці; мн. бабраняты, -нят; н. Дзіцяня бабра.
@бабровы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да бабра. Бабровы запаведнік. Бабровая хатка. 2. Зроблены з футра бабра. [Цар:] — Дам бабровую шапку і шубу саболлю, Колькі вокам акінеш — Чарназёмнага поля. Танк.
○ Бабровы струменьгл. струмень. Бабровыя гоныгл. гон.
@баброў, -ова. Які належыць бабру. Баброва галава паказалася двойчы і знікла. Брыль.
@баброўнік, -а, м. Чалавек, які даглядае баброў і займаецца іх адловам. Прафесія баброўніка перадавалася з пакалення ў пакаленне. В.Вольскі.
@бабрыны, -ая, -ае. Тое, што і бабровы (у 1 знач.). Бабрыная нара.
@бабскі, -ая, -ае. Разм. Жаночы; уласцівы жанчынам. Бабская работа. Бабская кампанія. ◊ Бабскія плёткі (казкі)гл. плётка2.
@бабувізм, -у, м. Рэвалюцыйная плынь утапічна-камуністычнага кірунку, заснаваная Гракхам Бабёфам у канцы 18 ст. ў Францыі.
@бабулін, -а. Разм. Які мае адносіны да бабулі, належыць бабулі. На акне каля бабулінага ложка, дзе ляжыць Ніна, цьмяна гарыць укручаная лямпа. Брыль.
@бабулька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. Памянш.-ласк. да бабуля.
@бабульчын, -а. Які належыць бабульцы. [Дзядуля:] — Цяпер пойдзем пад бабульчына акно, пальём яе чабарок. Бяганская.
@бабуля, -і, ж. Ласк. да баба1 (у 1, 2 знач.).
@бабух, выкл. 1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго-н. цяжкага. [Хутарэц:] — Ляціць, разбойнік, цішком ды табе з разгону ў спіну — бабух. Ракітны.
2.у знач. вык. Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл. “бабухнуць”, “бабухнуцца”.
@бабухнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Тое, што і бабухнуць (у 1 знач.).
@бабухнуць, -ну, -неш, -не; зак. Разм. 1. Упасці гучна.
/ у безас. ужыв. Бабухнула недзе: відаць, абваліўся ў ваду бераг. Караткевіч.
2. Выстраліць. Бабухнуць з дубальтоўкі. 3. Моцна ўдарыць; гучна стукнуць. [Уладусь:] — Каменем як бабухнуў [хлапчук] па назе, дык от яна і хруснула. Чарнышэвіч. / у перан. ужыв. Першы бабухнуў у звон віленскі губернатар генерал-ад'ютант Назімаў. Караткевіч.
@бабушы, -аў; адз.бабуша, -ы, ж. Пантофлі без заднікаў. У бабушах тут [у Тэтуане] ходзяць амаль усе. Дзіўна, як гэтыя вялізныя пантофлі не падаюць з ног. В.Вольскі.
@бабчын, -а. Які мае дачыненне да бабкі, належыць бабцы. Доўгі бабчын андарак цягнуўся краем па падлозе. Мележ. [Лабановічу] трэба было так ці іначай адгукнуцца на бабчыну навіну, і ён проста адказаў, што пойдзе ў воласць. Колас.
@бабылёў, -лёва. Разм. Які мае адносіны да бабыля, належыць бабылю.
@бабылка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лек; ж. Разм. Тое, што і бабылька. Бабка Параска была круглая бабылка, не мела ні мужа, ні сям'і і называла сябе “самасейкаю”. Колас.
@бабыль, -я, м. 1.Разм. Адзінокі, бессямейны чалавек. Партызаны жартавалі з дзеда: — Ажэнім вас, дзед Цімох, навошта вам бабылём прападаць. Шчарбатаў. Хіба гэтакага свата думаў мець Верамейчык — лайдака ды бабыля, у якога і хата жардзінаю падперта. Крапіва.
2.Уст. Бедны, беззямельны, бесхацінны селянін.
◊ Хадзіць бабылёмгл. хадзіць.
@бабылька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. Разм. Жан. да бабыль. Захарка неўзабаве памёр, а дочкі, акрамя Кветы, так і завекавалі ў Чыстаполі бабылькамі. Ракітны.
@бабыльскі, -ая, -ае. Разм. Які мае дачыненне да бабыля. Зноў ліповая калыска, У якой сама [Кацярына] расла, У прыстанішчы бабыльскім Радасць мацеры дала. Броўка.
@бабыльства, -а, н. Разм. Бабыльскае жыццё.
@бава, -ы, ж. Разм. Правядзенне часу ў доўгіх адвольных гутарках, забаўляючыся, не працуючы. І вось зірнуць было цікава, Як у жанок вялася бава. Колас.
@баварацгл. баварцы.
@баваркагл. баварцы.
@баварскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Баварыі, баварцаў. Баварскі лес.
@баварцы, -рцаў; адз.баварац, -рца, м.;баварка, -і, ДМ -рцы; мн. баваркі, -рак; ж. Жыхары Баварыі.
@баваўнавод, -а, М -дзе, м. Спецыяліст у галіне баваўнаводства.
@баваўнаводства, -а, н. Вырошчванне бавоўны ў прамысловых мэтах.
@баваўнаводчы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баваўнаводства, звязаны з ім. Баваўнаводчы раён.
@баваўнароб, -а, м. Той, хто займаецца вырошчваннем і развядзеннем бавоўны.
@баваўнасеяльны, -ая, -ае. Які займаецца сяўбой і вырошчваннем бавоўны. Баваўнасеяльны калгас.
@баваўніца, -ы, ж.; зб. Пража, ніткі з бавоўны.
@баваўнічны, -ая, -ае. Зроблены з баваўніцы. Баваўнічная аснова.
@баваўнянка, -і, ДМ -нцы, ж. Тканіна з бавоўны. Гандляры спрытна маталі на медны аршын вішнёвыя і белыя сукны. Свістаў, па-змяінаму павіваючыся ў паветры, шоўк. Паўзла шарсцянка, і весела бегала баваўнянка. Караткевіч.
@баваўняны, -ая, -ае.
1. Выраблены з бавоўны. Баваўнянае валакно. Баваўняная пража, тканіна. 2. Звязаны з перапрацоўкай бавоўны як сыравіны. Баваўняная прамысловасць.
@бавенне, -я, н. Разм. Гулянне, забавы. Усё цяпер адбывалася ў палацы культуры: не толькі святочныя бавенні, але і сходы, і нарады. Дуброўскі.
@бавіцца, баўлюся, бавішся, бавіцца; незак. Разм. 1. Доўга затрымлівацца дзе-н., марудзіць. — Ты не баўся, дачушка, — папрасіла маці, калі Ганна выйшла. Гартны.
2. Знаходзіцца дзе-н., праводзіць час. Улетку цэлымі днямі бавіўся на рэчцы. Бачыла.
// Гуляць, забаўляцца. І ўсюды — ці дзядзька працуе, ці бавіцца з дзецьмі — ён бясконца добры і ласкавы. Клімковіч.
@бавіць, баўлю, бавіш, бавіць; незак. Разм. 1.што. Праводзіць час за якім-н. малаважным заняткам, у доўгіх гутарках, забавах. Пасля марозу дзённых дарог добра было чуць цяпло хаты, бавіць вечары на вячорках з дзяўчатамі, у гаворках з таварышамі. Мележ. Перакідваліся то жартам, то нязначным, пустым словам. Бавілі час, як умелі. Асіпенка.
// Бескарысна траціць (час). Сілівон сядзеў на ахапку сухой асакі і, каб марна не бавіць час, выстругваў зуб'е для грабляў. Лынькоў.
// Марудзіць, цягнуць (час). Бацька прыдзірліва сочыць, каб Юзік не ўставаў на наскі, знарок бавіць хвіліну і нарэшце .. здымае мерку. Хадановіч.
2.каго-што. Забаўляць. І нас, дзяцей, ён бавіў, як малых. Хведаровіч.
// Весяліць, цешыць. Суседку нават бавіла бездапаможнасць Нюсі. Пестрак. У дзяцінстве апавядаюць казкі, і бавяць хлапечы розум у гэтых казках прыгожыя князёўны. Мікуліч.
@бавоўна, -ы, ж. 1. Тое, што і бавоўнік.
2. Ватападобнае валакно, якое ідзе на выраб пражы, цэлюлозы і пад.
@бавоўнаачышчальны, -ая, -ае. Звязаны з ачысткай бавоўны. Бавоўнаачышчальная фабрыка.
@бавоўнавы, -ая, -ае.
1. Заняты пад бавоўну; заняты бавоўнай. Асан накіраваўся да бавоўнавай плантацыі. Маўр.
2. Атрыманы з бавоўны. Бавоўнавы алей. Бавоўнавая макуха.
@бавоўнакамбайн, -а, м. Камбайн для ўборкі бавоўны.
@бавоўнанарыхтоўка, -і, ДМ -тоўцы; Р мн. -товак; ж. Нарыхтоўка бавоўны.
@бавоўнанарыхтоўчы, -ая, -ае. Звязаны з нарыхтоўкай бавоўны. Бавоўнанарыхтоўчы пункт.
@бавоўнанарыхтоўшчык, -а, м. Той, хто праводзіць нарыхтоўку бавоўны.
@бавоўнапрадзенне, -я, н. Выраб пражы з бавоўны.
@бавоўнапрадзільны, -ая, -ае. Які мае адносіны да прадзення бавоўны. Бавоўнапрадзільная вытворчасць. // Прызначаны для прадзення бавоўны. Бавоўнапрадзільная машына.
@бавоўнапрадзільшчык, -а, м. Рабочы. які працуе на бавоўнапрадзільным прадпрыемстве.
@бавоўнапрадзільшчыца, -ы, ж. Жан. да бавоўнапрадзільшчык.
@бавоўнасушылка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Прыстасаванне, агрэгат для сушкі бавоўны.
@бавоўнаўборачны, -ая, -ае. Звязаны з уборкай бавоўны. Бавоўнаўборачная кампанія. // Прызначаны для ўборкі бавоўны. Бавоўнаўборачны камбайн.
@бавоўнаўборка, -і, ДМ -рцы, ж. Збор ураджаю бавоўны.
@бавоўнік, -у, м. Паўднёвая расліна сямейства мальвавых, з насеннем, пакрытым валакном, з якога вырабляецца баваўняная пража.
@бавоўнікавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бавоўніку. Бавоўнікавае насенне.
@бавоўнішча, -а, н. Поле, якое было пад бавоўнікам.
@багаборац, -рца, м. Кніжн. Той, хто змагаецца супраць бога і рэлігійных догматаў. Мы — першыя ў свеце Разведчыкі будучыні, Наватары, багаборцы, Шчасця людскога Нястомныя творцы. Танк.
@багаборніцкі, -ая, -ае. Кніжн. Звязаны з барацьбой супраць бога і рэлігіі. Багаборніцкі рух.
@багаборніцтва, -а, н. Кніжн. Дзейнасць багаборца.
// Выяўленне настрою і паводзін багаборцаў.
@багавінне, -я, н.; зб. Разм. Водарасці. Час ад часу на лёску намотвалася зялёнае багавінне, паплаўкі ападалі на дно; прыходзілася выцягваць вуды. Савіцкі. Даніла адаткнуў калочак з дна каша, высыпаў у торбу рыбу і, выцягваючы з багавіння ногі, стаў выбірацца на сухое. Капыловіч.
@багадзельня, -і, ж. У дарэвалюцыйны час — прытулак для бяздомных, інвалідаў, непрацаздольных. Хадзіць [бацьку з сынам] давялося доўга... Аглядалі бровар і — здалёк — багадзельню. Караткевіч.
// Разм. іран. Пра ўстанову або арганізацыю, дзе дрэнна працуюць.
@багаж, -у, м. 1. Рэчы пасажыра, падрыхтаваныя для перавозкі.
// Запакаваныя рэчы, якія бярэ пасажыр з сабою. Ручны багаж. // Пра спосаб адпраўкі рэчаў асобна ад пасажыра. Здаць рэчы ў багаж. 2.перан. Запас ведаў, эрудыцыя. Ідэйны багаж. Творчы багаж. Багаж ведаў. [Фр. bagage.]
@багажнік, -а, м. Прыстасаванне ў веласіпедзе, матацыкле, аўтамабілі для перавозкі невялікай паклажы. Хатулёк Галя прымацавала на багажніку веласіпеда. Ермаловіч. Шафёр дастаў з багажніка брызентавае вядро, і салдаты пабеглі ў нізіну, спадзеючыся знайсці там ваду. Сабаленка.
@багажны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да багажу (у 1 знач.). Багажная квітанцыя, каса. // Прызначаны для багажу (у 1 знач.). Багажны вагон. Багажнае аддзяленне. 2.у знач. наз.багажны, -ага, м. Чыгуначны служачы, які прымае і выдае багаж.
@багамаз, -а, м. Разм. уст. Іканапісец. Куча народу. У сярэдзіне важна сядзіць багамаз, разлажыўшы сваіх багоў. Колас.
// Разм. іран. Пра мастака. Партрэт славутага рускага паэта дзядзька Антось купіў у Нясвіжы гэтай восенню ў нейкага багамаза. С.Александровіч.
// Разм. жарт. Пра мурзатага, запэцканага чалавека. [Аляксей:] Ды не, Коля, ну куды я такім багамазам прыпёрся? Проста з цэха, не мыты, не рыты! Губарэвіч.
@багамол, -а, м. 1. Набожны чалавек, які многа моліцца, ходзіць на багамолле. Нягледзячы на ранні час, па абодва бакі вуліцы стаялі на каленях багамолы, злажыўшы перад сабою рукі. Машара.
2.мн.(багамолы, -аў). Атрад драпежных насякомых паўднёвых краін.
[Назва дадзена па знешняму выгляду, які нагадвае позу чалавека ў час малення.]
@багамолец, -льца, ДМ -льцу, м. Тое, што і багамол (у 1 знач.). Пасля пачалі нават прыходзіць здалёк невялічкія групкі багамольцаў для пакланення “цудадзейнаму” каменю. Пестрак.
@багамолка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Жан. да багамолец. [Андржаяка:] Па дарозе я спаткаў Ці то ўбогую, ці проста багамолку. Клімковіч. Дзве старыя бярозы, як багамолкі, высяцца абапал брамы. Бядуля.
@багамолле, -я, н. Уст. Паломніцтва, хаджэнне набожных людзей на маленне да святых мясцін.
@багамольны, -ая, -ае. Набожны чалавек, які многа і часта моліцца. Пануры і багамольны Нічыпар, дробны злодзей і скнара, не мог заўладаць зямлёй, яна заўладала ім. Чарнышэвіч.
@багамольня, -і, ж. Уст. Памяшканне для малення. Аднакурснік пачаў шаптаць, што касцёл гэты пабудавалі ў 1395 годзе на месцы языч[ніц]кай багамольні жонкі князя Вітаўта. Карпюк.
@багара, -ы, ж., зб. Непаліўныя землі ў зонах арашальнага земляробства.
// Пасевы на такіх землях.
@багарны, -ая, -ае. Сухадольны, без штучнага арашэння. Багарнае земляробства.
@багародзіца, -ы, ж. У хрысціянскай рэлігіі — матка боская, маці Хрыста.
◊ Сядзець як багародзіцагл. сядзець.
@багаслоў, -лова, м. 1. Спецыяліст у галіне багаслоўя.
2. Навучэнец старэйшых класаў духоўнай семінарыі.
@багаслоўе, -я, н. Вучэнне аб рэлігіі і яе догматах.
@багаслоўскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да багаслоўя. Багаслоўскія кнігі. // Звязаны з дзейнасцю багасловаў. Багаслоўскія дыспуты.
@багата.
1.Прысл. да багаты (у 1, 2 і 3 знач.).
2.Разм. Многа, у вялікай колькасці. Багата дзён прайшло. Багата вады ўцякло. □ Навокал было багата нерасталага снегу. Лынькоў.
@багаткі, -так; адз.багатка, -і, ДМ -тцы, ж. Тое, што і малачай, дзьмухавец. За аснову яны бралі тыя спажыўныя дзікарослыя расліны, якія вядомы нам з маленства: белы малачай альбо, як яго яшчэ завуць, багаткі, дзьмухавец, бралі званочкі, ключыкі, валяр'ян. Дубоўка.
@багатнік, -а, м. Уст. Тое, што і багач (у 2 знач.).
@багатуха, -і, ДМ -тусе, ж. Уст. Тое, што і багач (у 2 знач.).
@багаты, -ая, -ае.
1. Які жыве ў поўным дастатку, валодае вялікай маёмасцю, грашовымі сродкамі, заможны; проціл. бедны. У багатым калгасе — заможныя і калгаснікі. Шамякін. Маці.. прыбірала двары ў багатых дамах. Лынькоў. Увосень і верабей багаты. Прыказка.
/ у знач. наз.багаты, -ага, м. Багаты падаў пану руку, прывітаўся: ведама, багаты з багатым — свае людзі. Якімовіч. Мой спеў звінеў не для багатых. Журба. Багаты беднага не разумее. Прыказка.
2. Які вызначаецца мноствам даброт. Дзень добры Случчыне маёй, Здаўна багатай старане. Астрэйка. Люблю восень, што ні гаварыце: самая багатая пара года. Ермаловіч. Застолле ў ляснічага багатае: смажанае, варанае — навалам. Навуменка. Калгасныя клеці засыпаны збожжам, багатыя выйшлі у нас працадні. Машара.
// на што, чым. Які вызначаецца вялікай колькасцю чаго-н. Багаты, быў лес, асабліва на грыбы ды ягады. Мурашка.
// Колькасна вялікі. Дзед Рыгор быў у цудоўным настроі: ужо трэці дзень ён вяртаўся дамоў з багатым уловам. Шашкоў.
// Разнастайны. Выбар ёлак быў багаты. Вочы дзяцей разбягаліся ва ўсе бакі. Бядуля.
// Густы, спорны. Багаты дождж. □ Колерамі вясёлкі адбіваліся сонечныя праменні ў багатай расе. Дуброўскі.
// Вельмі добры, дасканалы. І сам дырэктар, і ўсе механізатары стараліся ўзяць ад багатай тэхнікі ўсё, што магчыма. Шахавец.
// Наварысты, смачны (пра страву). [Дзятліха] як ніколі багатага, баршчу наварыла. Мележ.
// Буйны, важкі. Рабіна ля школы звесіла свае багатыя ярка-чырвоныя гронкі. Кавалёў.
3. Які вызначаецца раскошай аздаблення, убрання або каштоўнасцю матэрыялу. Багаты сервіз. Багатае выданне. Багаты касцюм. // Які характарызуецца велічнасцю, разнастайнасцю, насычанасцю. Нешта казачнае бачу я ў багатых колерах неба... Бядуля.
// Густы, пышны (пра валасы). Хомчык бачыў, як.. [Аксеня] распусціла свае багатыя валасы, якія закрывалі спіну. Пестрак.
4. Які адпавядае высокім патрабаванням, змяшчае ў сабе многа ўнутраных якасцей. Багаты голас. Багатая мова. // Рознабаковы, разнастайны. Багатая натура, міміка, фантазія. // З глыбокім сэнсам, змястоўны. Багатая кніга. // З вялікімі магчымасцямі. Багатыя перспектывы. // Заснаваны на шматгадовай практыцы. Багаты вопыт. Багатыя традыцыі. ◊ Заднім розумам багаты — пра таго, хто прымае запозненае рашэнне. Чым багаты, тым і рады — форма ветлівага запрашэння. Чым хата багатагл. хата.
@багатыр, -а, м. 1. Той, хто валодае вялікай маёмасцю, мае многа грошай; багач. [Настаўнік:] — Вы толькі падумайце: маленькая жменька дваран і багатыроў села вам на карак, захапіла лепшыя землі, жыве з вашае працы і вас жа катуе. Колас. [Павал:] — Калі я цяпер узбіўся на добрую.. гаспадарку, дык ужо мяне багатыром лічаць. Чорны.
2. Казачны асілак, волат; вялікай сілы і адвагі чалавек, воін. Я не жартуючы хацеў бы пусціць па краіне мастацкае палатно, падобнае па зместу да “Багатыроў” Віктара Васняцова. Толькі сучаснае, аб нашых багатырах, якія стаяць на варце спакою і волі краіны. Брыль.
// перан. Пра што-н. велічнае, магутнае. Вось які ты, слаўны Кіеў, Старажытны багатыр! Жычка.
@багатырка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да багатыр (у 1 знач.).
@багатырскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да багатыра (у 2 знач.). Багатырскі эпас. // Уласцівы багатыру. Багатырская сіла. // Такі, як у багатыра. — Вы ж бачыце, сіл у мяне — на дваіх. — І нібы жадаючы пацвердзіць свае словы, .. [Рыбкін] распрастаў шырокія багатырскія плечы. Гамолка. Тарас Іванавіч кінуў спяваць, заліўшыся багатырскім смехам. Колас.
◊ Багатырскі сонгл. сон.
@багацей, -я, м. Разм. Тое, што і багач (у 1 знач.). Вясковыя багацеі, калі ўбачылі, што памешчыцкія землі не трапяць ім у рукі, азвярэлі, хапіліся за колле, за зброю. Дуброўскі.
@багацейка, -і, ДМ -цейцы; Р мн. -цеек; ж. Разм. Жан. да багацей.
@багацейскі, -ая, -ае. Разм. Які належыць або ўласцівы багацею. [Мікола:] Досыць шчаўя і мякіны З багацейскага стала. Броўка.
@багацейшы, -ая, -ае. Выш. ст. ад прым. багаты.
@багацець, -ею, -ееш, -ее; незак. Станавіцца багатым, багацейшым. Панская пільня! Яна належала пану, а трымаў яе ад пана і багацеў з яе нейкі падпанак з гарадка. Чорны. Цяжка было жыць пасля вайны. Але год за годам, калгас багацеў, больш важкім рабіўся працадзень. Гроднеў.
// Абзаводзіцца чым-н., разжывацца на што-н. Краіна пасля вайны багацела на самую дасканалую тэхніку. Паслядовіч.
// Станавіцца паўнейшым, павялічвацца. Гумно паўнела з кожным годам, І багацеў хлявец прыплодам. Колас.
// Набываць якасна новыя рысы. Багацець духоўна. // Развівацца, удасканальвацца. Багацее мова, узнімаецца яе культура.
@багацце, -я, н. 1. Матэрыяльныя каштоўнасці, грашовыя накапленні. Іменна ў пачатковы перыяд таварнага абарачэння ў грошы ператвараецца толькі лішак спажывальных вартасцей. Такім чынам золата і серабро самі сабой становяцца грамадскім выражэннем лішку, або багацця. Маркс.
// Раскоша, шыкоўнасць. Багацце абсталявання. Багацце ўбрання. 2. Наогул маёмасць, набытак. [Ахрэм] у нас вартаўнік вялікага багацця — усёй калгаснай жывёлы. Кавалёў.
// Мноства чаго-н. Багацце тавараў. Багацце фактычнага матэрыялу. // Нешта асабліва каштоўнае сярод іншага. Але сапраўдным багаццем і гонарам запаведніка з'яўляюцца бабры. В.Вольскі. Маё багацце — песня любай ліры. Кляшторны.
3. Сукупнасць прыродных рэсурсаў. Прыродныя багацці. Багацце жывёльнага свету. Багацце расліннага покрыву. □ Травяное багацце лугу ўначы запахла на ўсю сваю духмяную сілу. Быкаў.
4. Мноства разнастайных якасцей. Духоўнае багацце савецкага чалавека. Багацце акцёрскай палітры. Інтанацыйнае багацце верша. Багацце колераў. Багацце пачуццяў.
@багач, -а, м. 1. Той, хто валодае вялікім багаццем. Вось гуляе багач, Аж палац той дрыжыць. Купала. Багачы і панства, Пашы “дабрадзеі”! Мы на суд вас клічам, Каты вы, зладзеі! Колас. Падрослых хлопчыкаў .. [удовы] аддавалі ў пастушкі. Дачок — багачам у служанкі. Бядуля.
/ у іран. ці жарт. ужыв. Пра небагатага чалавека.
2.Уст. Свята ўвосень, 8 верасня. — Пойдзем, сынок, на багача ў Мікалаеўку, — сказала маці, праслухаўшы бацькава пісьмо. Якімовіч. Прыйшоў багач — кідай рагач, бяры сявеньку ды сей памаленьку. Прыказка.
@багачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Жан. да багач.
@багдыхан, -а, м. Гіст. Кітайскі імператар.
[Манг. bogdohan.]
@багема, -ы, ж. 1.зб. У буржуазным грамадстве — матэрыяльна незабяспечаныя прадстаўнікі інтэлігенцыі (мастакі, артысты, музыканты і пад.), якія жывуць легкадумна, бязладна.
2.Разм. Бязладны быт такога асяроддзя. Але ў рамане “сонца не свеціць”: за “лапінамі” мяшчанства, багемы і г. д. не бачны гераічныя будні сучаснасці. Адамовіч.
[Фр. bohème.]
@багемны, -ая, -ае. Разм. Звязаны з багемай. Багемны быт.
@багемшчына, -ы, ж. Разм. Тое, што і багема (у 2 знач.).
@багер, -а, м. Землясосны снарад, які служыць для вымання зямлі пры паглыбленні дна рэк і пад. [Аксана:] — Мы сёння ўпершыню спрабавалі багер Віланда. Галавач.
[Ад гал. bagger — гразь.]
@багермайстар, -тра, м. Той, хто кіруе працай на багеры.
@багерны, -ая, -ае. Які мае адносіны да багера. Багерная помпа.
@багет, -у, М -геце, м. Разьбяная або пафарбаваная планка, з якой робяць рамы, карнізы. Сцены былі ўвешаны палотнамі ў рамах з залачонага багету, залы ўстаўлены скульптурнымі і разьбянымі работамі. Скрыган.
[Фр. baguette.]
@багетавы, -ая, -ае. Зроблены з багету. Карціна ў багетавай раме.
@багетны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да багету. Багетная вытворчасць. Багетная майстэрня.
@багетчык, -а, м. Той, хто працуе над вырабам багету.
@багетчыца, -ы, ж. Жан. да багетчык.
@багіня, -і, ж. У антычнай міфалогіі і некаторых рэлігіях — бажаство жаночага полу. Зусім недалёка ад станцыі з такой літаратурна-гістарычнай назвай знаходзяцца руіны храма фінікійскай багіні Таніт. В.Вольскі.
// перан. Пра жанчыну ідэальнай прыгажосці і грацыі. Я шмат багінь спакуслівых І ласкавых страчаў, Але табе, паэзія, Ніколі не здраджаў. Танк.
@багна, -ы, ж. 1. Нізкае топкае месца, грузкае балота; дрыгва. А ельнік, густы і цёмны, выцягваў свае лапы, нібы пераймаў чалавека, разрываўся пад нагамі мох, і гнеўна хлюпала чорная багна. Чарнышэвіч. Бегчы далей, відаць па ўсім, было небяспечна, — можна з галавою праваліцца ў багну. Пальчэўскі.
// Пра што-н. бяздоннае, бясконцае. І толькі ў небе ў сіняй багне Я бачу дзіўны ланцужок. Колас.
2.перан. Усё, што засмоктвае чалавека і цягне ў балота адсталасці, коснасці. Багна мяшчанства. □ Трэба адарваць Міхася ад Раманюка, выцягнуць яго з той уласніцкай багны... Савіцкі.
@багнаваты, -ая, -ае. Разм. З некаторымі ўласцівасцямі багны. А тут, — багнаватая мяккасць, і не чуеш, як улазіць жалеза... Мележ.
@багнавы, -ая, -ае. Разм. Заняты багнай. Багнавыя абшары.
@багністы, -ая, -ае. З багнішчамі; балоцісты. Куды ні глянь — непраходныя багністыя балоты — вада і лаза. Сачанка.
// Уласцівы багне. Тарфянішчаў багністы чад Змяёй у грудзі лез. Броўка.
@багнішча, -а, н. Вялікая багна. Мы адгэтуль пачаць нашу бітву павінны, Цераз багнішчы рушыць уперад наўпрост. Зарыцкі.
// Тэрыторыя, занятая багнай. Адвечных багнішчаў абшары Сасноўцы выйшлі пакараць. Смагаровіч.
@багноўка, -і, ДМ -ноўцы; Р мн. -новак; ж. Шматгадовая нізкарослая балотная расліна сямейства багноўкавых з прадаўгаватым лісцем і дробнымі цёмна-чырвонымі кветкамі.
@багноўкавыя, -ых. Сямейства шматгадовых балотных раслін.
@багор, -гра, м. Жалезны крук на доўгай жэрдцы для расцягвання бярвенняў у час пажару, на сплаве лесу; бусак. Людзі не праяўлялі вялікай ахвоты ў тушэнні пажару. Марудна сноўдаліся з вёдрамі, з лапатамі, з пажарнымі баграмі. Лынькоў.
@багорны, -ая, -ае. Які мае адносіны да багра. Багорны шост.
@багоўня, -і, ж. Уст. Тое, што і бажніца.
@багра, -ы, ж. Густа-чырвоны, пурпуровы колер. На ніцях белай павуціны Прывозяць восень павучкі. Яе красёнцы, чаўначкі У моры лесу мільганулі І лісце ў багру апранулі. Колас.
@баграніца, -ы, ж. Даўней — адзенне ў выглядзе шырокага плашча з каштоўнай тканіны густа-чырвонага колеру, якое надзявалі манархі ў час вялікіх урачыстасцей. Шаўчэнкава муза сарвала пышныя баграніцы з распуснага і плюгавага цара Давіда. Лужанін.
// Наогул яркае ўпрыгожанне. На сонцы макамі іскрыцца Плакатаў, сцягаў баграніца. Колас.
@багровы, -ая, -ае. Густа-чырвоны, пурпуровы. Багровыя ад зарыва крыллі здаваліся казачнымі чырвонымі макамі. Лынькоў.
@багун, -у, м. Балотная вечназялёная расліна сямейства верасовых з рэзкім адурманьваючым пахам. Ранішняе паветра было напоена густым .. пахам багуну і перапрэлага леташняга лісця. Паслядовіч.
@багуністы, -ая, -ае. Парослы багуном. Шумелі стагоднія пушчы, лясы Над багнай балот багуністых. Глебка.
@багуннік, -у, м., зб. Зараснікі багуну. Аднойчы след прывёў лесніка ў непралазную нетру, сплеценую крушынай і лазнякамі, папараццю і багуннікам. Кірэйчык.
@багуновы, -ая, -ае. Які мае адносіны да багуну; уласцівы багуну. Багуновы пах.
@бадай. Разм. 1.часціца. Ужываецца для выказвання нядобрых пажаданняў, праклёну. А бадай ты прапаў! □ Пан, разгневаны, нязграбна На тапчан прылёг і стогне: — А бадай вас, бабы, вогнік! Бажко.
/ у безас. ужыв. [Крукаў:] —Выходжу на двор — бацюхны мае: тая ж каўзота! А бадай ты згарэла! Васілёнак.
/ у спалучэнні з узмацняльнай часціцай “жа”. Стаіць човен вады повен, Бадай жа ён да пахіснуўся... З нар.
2.пабочн. Выказвае дапушчэнне якой-н. магчымасці, схільнасць згадзіцца з чым-н. Няма, бадай, па багаццю ўбораў прыгажэй пары года, чым восень. Ігнаценка. Бадай, нідзе так праўдзіва не гучыць народная прымаўка “Якое жыццё — такія песні”, як у сяле Азершчына. Мяжэвіч.
3.прысл. Амаль. Такія корчмы-станцыі Мінскі тракт меў бадай праз кожныя дзесяць кіламетраў. Бядуля. На процілеглым канцы [вёскі], бадай ля самай шашы, рыпае гармонік, глуха бухае бубен. Навуменка.
◊ Бадай ці не...— падобна на тое, што. Бадай што — а) (пабочн.) магчыма што, відаць што. [Радзевіч:]—Бадай што, я згодзен з вамі. Дуброўскі; б) амаль, амаль што. Дзень бадай што ўжо канчаўся. Чорны. Так прайшоў .. [Віктар] бадай што паўдарогі. Зарэцкі.
@бадан, -у, м. Шматгадовая травяністая расліна сямейства каменяломнікавых з лілова-чырвонымі кветкамі.
@бадануць, -не; зак. аднакр. Тое, што і баднуць.
@бадацца, -аецца; незак. 1. Быць бадлівым, мець прывычку бадаць. Асцярожна, гэта карова бадаецца. 2. Бадаць адзін аднаго.
@бадаць, -ае; незак., каго-што і чым. Біць ілбом, калоць рагамі (пра жывёл).
@бадзёрасць, -і, ж. Уласцівасць бадзёрага, жвавасць, энергічнасць. Я адчуваю, колькі радаснай сілы, бадзёрасці і ўпэўненасці далі мне вандроўкі па гэтых лясістых узгорках. В.Вольскі. Гэта ўласнае супакойванне кожны раз надавала Міхалу бадзёрасці, нібы сілы ўлівала ў яго. Васілевіч.
@бадзёры, -ая, -ае; кар. ф. бадзёр, -а. Поўны сіл, энергіі, жвавасці. Рыгор прачнуўся бадзёрым, свежым. Гартны. А ён, шальмец, бадзёр і гладак І пэўна спрытны баламут!.. Колас.
// Жыццесцвярджальны, энергічны, дзейсны. У маладым калгасе адразу занялося жвавае, бадзёрае жыццё. Зарэцкі.
// Які выяўляе здаровы, жыццярадасны стан. І гучаць тут песні, і цвітуць усмешкі На бадзёрых тварах шчырых змагароў. Журба. І сам голас бацькі Цімоха, бадзёры і звонкі, і тая ўпэўненасць, з якою ён гаварыў, радавалі Пецю. Сіняўскі.
// Вясёлы, ажыўлены. Шумлівы, прыветны, вясёлы, бадзёры, Красуйся, жыццём неўгамонным бурлі, Абноўлены горад мой, сонечны горад — Адзін з прыгажэйшых на нашай зямлі. Гілевіч. У звонкую марозную раніцу ўварваўся вясёлы .. гоман гармоніка і бадзёры хор чыстых жаночых галасоў. Васілевіч.
// Які надае сілы, ажыўляе. [Каліноўскі:] Трэба слова бадзёрае кінуць, Каб паднялі галовы вышэй. Танк.
@бадзёрыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак. Імкнуцца захаваць бадзёры выгляд, стан. На людзях [Зіна] стрымлівалася, нават бадзёрылася, а дома дасць волю слязам. Васілёнак.
@бадзёрыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., каго-што і без дап. Надаваць сілы, энергіі, бадзёрасці; ажыўляць. З халодным ветрам урываліся частыя каплі дажджу, абганялі сон,бадзёрылі. Лынькоў. Прыемна было адчуваць, як свежае, халаднаватае ад вільгаці паветра лілося за расшпілены каўнер касавароткі, астуджвала і бадзёрыла цела. Дуброўскі.
// Натхняць. [Леся:] — Стаяць над табой неадступна, Бадзёрыць і клікаць да бою, Здабыць у баі перамогу, Ці пасці, дык побач з табой! Жычка.
@бадзяга/11, -і, ДМ -дзязе, ж. Прэснаводная губка, якая ў высушаным стане выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння рэўматызму. Сёлета нага паправілася — дала жонка рады, націраючы бадзягай. Чыгрынаў.
@бадзяга/22, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзязе, Т -ай (-аю), ж. Бяздомны, незаняты працай чалавек. Жаласць да самога сябе агарнула Пракопа. Хто ён цяпер? Бадзяга, жабрак, бяздомнік! Колас. Моўчкі глядзіць беспрацоўны бадзяга На белакрылыя чайкі над морам. Танк.
/ Пра жывёл. Вунь — галаву падняў, глядзіць: вазьмі! Бадзяга-конь! Няма куды падзецца. Бялевіч. Зімою воўк есць усё, што трапіць яму на зуб. Выбіраць галоднаму бадзягу не прыходзіцца. В.Вольскі.
// Пра чалавека, які ўвесь час вандруе, мяняе месцажыхарства.
@бадзяжніцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бадзягі2, бадзяжніцтва; такі, як у бадзягі. Бадзяжніцкае жыццё. Бадзяжніцкая натура.
@бадзяжніцтва, -а, н. Характар жыцця бадзягі2.
@бадзяжны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бадзягі2. Сюды, у Тураў, у яго прадмесці, .. збіраўся бадзяжны люд з усяго Палесся. Крывіцкі.
/ у перан. ужыв. Ні вецер бадзяжны не зможа, не скрышыць навала ніколі. Дубоўка.
@бадзяк, -у, м. Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з калючкамі на лісці і пурпуровымі кветкамі. [Байсак:]—А чаму да другога сляпіцаю лезеш, чэпішся, як бадзяк калючы? А чаго не падзялілі? Лынькоў.
@бадзяка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзяцы, Т -ай (-аю), ж. Разм. Тое, што і бадзяга2. Заўтра зноў прыходзь сюды, бадзяка, Каб песню даспяваць і скончыць казку. Дзяргай.
@бадзякаваць, -кую, -куеш, -куе; незак. Разм. Не займацца справай, ацірацца. — Што ж гэта вы, суседзі, тут бадзякуеце?— сказаў .. [Сахрон] да нас знарок весела і ўсміхнуўся ў свае густыя, парыжэлыя ад тытунёвага дыму вусы. Сачанка.
@бадзянне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бадзяцца.
@бадзяцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1. У пошуках чаго-н. весці вандроўнае, без пэўнага занятку і прыстанішча жыццё. Можна сабе ўявіць, якое шчасце мець свой кут і не мець вечнай патрэбы бадзяцца па свеце, каб зарабляць хлеб у чужых людзей! Чорны. Два гады бадзяўся Тодар па маёнтках, бяздомнік, беззямельнік. Чарнышэвіч.
2. Марна траціць час, сланяючыся без справы. Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы. Чорны.
// Бязмэтна блукаць дзе-н. Я прыйшоў у лес без якой там пэўнай мэты ці пільнай патрэбы. Проста бадзяўся па аглухлых палянах, дыхаў сыраватым паветрам. Ігнаценка. [Ігнат] бадзяўся то па агародзе, то па вуліцы, не знаходзячы месца. Мележ.
@бадзячы, -ая, -ае. Разм. Уласцівы бадзяку (бадзяцы). [Патаповіч:]— Ты ў мяне, бадзячая душа, у два дні будзеш умець класці сцяну ў гладкі вугал. Чорны. Хто ж не ведаў у нас жабракоў? Былі гэта яны — не іначай, Доўгім, ціхім натоўпам ішлі, Па краіне хадою бадзячай. Пестрак.
@бадлівы, -ая, -ае. Які мае звычку бадацца. Помню, быццам цяпер бачу, як маці доіць у хляве нашу бадлівую Красулю. Марціновіч.
@бадмінтаніст, -а, М -сце, м. Спартсмен, які займаецца бадмінтонам.
@бадмінтаністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бадмінтаніст.
@бадмінтон, -а, м. 1. Спартыўная гульня, у якой з дапамогай ракетак перакідваецца спецыяльны мячык (валан) цераз сетку.
2. Камплект рэчаў для такой гульні.
[Ад назвы горада.]
@бадмінтонны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бадмінтона. Бадмінтонная ракетка.
@баднуць, -не; зак. Аднакр. да бадаць.
@бадняк, -а, м. Абл. Корч ад зваленага ў ваду дрэва. А перад хатай, на вуліцы, Зырка палаў смалісты бадняк, корч вялікай сасны, абкладзены дрывамі. Караткевіч.
@бадыліна, -ы, ж. Сцябліна аднагадовай расліны. У высахлых бадылінах кіяшніку шастае зімовы халодны вецер. Навуменка.
@бадылле, -я, н.; зб. Пруткія сцябліны пераважна аднагадовых раслін. Тытунёвае бадылле. □ Каля самай чыгункі спутаныя коні грызлі сухое бадылле леташніх траў. Грахоўскі.
@бадыль, -я, м. Тое, што і бадыліна. Хлопец блукаў вачыма па агародзе Раманюкоў, дзе тлустая, чорная зямля, кукурузныя бадылі, маса лісцяў яблынь, вінаграду і гародніны сведчылі, што тут сабраны багаты ўраджай. Карпюк.
@бадыляка, -і, ДМ -ляцы, ж. Разм. Тое, што і бадыліна. Спатыкнуўся Габрыэль ля ксяндзоўскіх варот і ўпаў ілбом на нейкую абламаную бадыляку. Пестрак.
@баец, байца, м. 1. Удзельнік баёў; воін. Ідзі, баец, у жорсткі бой, Людзям пакутным памажы ты. Астрэйка.
// Змагар за грамадскую справу. Яны байцы вялікай раці, Іх хата там, дзе ёсць прастор. Чарот. Яму [Мінску] сягоння безліч творчых спраў, Бо ён баец на мірным полі ратным. Хведаровіч.
2. Радавы ваеннаслужачы або партызан; салдат. Для пераможнага салюта, Якім байцоў Радзіма славіць, Мы ведалі, Урал магутны Даўно Руду ў мартэнах плавіць. Танк. [Намыснік Гані:] — Які ж з цябе баец арміі народных мсціўцаў. Грамовіч.
@баечнік, -а, м. Той, хто расказвае байкі. [Лабановіч:] — І сярод усяе гэтае абстаноўкі вы будзеце слухаць апавяданне якога-небудзь баечніка-дзеда аб падзеях мінулага, дзе праўда і фантазія пераплятаюцца ў дзіўных злучэннях. Колас.
@баечніца, -ы, ж. Жан. да баечнік.
@баечны, -ая, -ае. Які мае адносіны да байкі1. Баечны сюжэт. Баечны жанр. // Такі, як у казцы, дзівосны. Тут, што ні крок, то дзіва, Нібы баечны то кут! Колас.
@баёк, байка, м. У агнястрэльнай зброі — частка ўдарніка, якая развівае капсуль пры выстрале. Баёк затвора вінтоўкі.
@бажаство, -а, н. Тое, што і б о г.
// Уст. паэт. Пра чалавека, які выклікае захапленне, з'яўляецца прадметам культу.
@бажба, -ы, ж. Клятва імем бога. Хоць бацька мой таксама кляўся-бажыўся, што качаргі і ў вочы не бачыў, але Райскі не даў яму веры і са школы яго вытурыў — за зладзейства і .. бажбу. Гарэцкі.
@бажніца, -ы, ж. Уст. 1. Паліца з абразамі. [Заранік:] — Затое бачыў сям-там земляную падлогу, нары замест ложкаў, голыя, з пачарнелай бажніцай у левым куце, сцены. Хадкевіч. За дваццаць год ляжання за бажніцай у бацькоўскай хаце.. паперка гэта парудзела і сцерлася. Васілевіч.
2. Памяшканне для рэлігійных сходаў і малення. Бажніцы, капліцы ўсіх вераў і нацый, Як смецце на свеце, як тухлыя груды, Змяце дыктатура раскованай працы. Купала.
@бажок, бажка, м. 1.Памянш. да бог.
2. Статуэтка, якая ўвасабляе бажаство.
3.Разм. іран. Пра чалавека, які выклікае захапленне ў каго-н. Здаралася, ля дзядзькі аказваўся прыгожы і чысценькі піжончык — гэткі бажок вуліцы..; бажок касавурыўся на дзядзькаў мех і, крывячы рот, усё адсоўваў ад яго свае райскія туфлі і штонікі. Вышынскі.
@бажыцца, бажуся, божышся, божыцца; незак. Даваць клятву, ужываючы слова “далібог”. А Крамнік божыцца, клянецца: — Няхай язык адсохне, — прысягае. Крапіва.
@бажэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бажыцца.
@база, -ы, ж. 1. Ніжняя апорная частка калоны, слупа ў архітэктурным збудаванні. Калона складаецца з базы, ствала і капітэлі. 2. Аснова, тое галоўнае, на чым грунтуецца што-н. Эканамічная база. Тэарэтычная база. □ Трэба будзе вырашыць грандыёзныя задачы стварэння матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізма. Машэраў.
// Сукупнасць пэўных матэрыяльна-тэхнічных умоў, неабходных для існавання або развіцця чаго-н. Сыравінная, кармавая, эксперыментальная, паліграфічная база. 3. Апорны пункт, месца, дзе засяроджаны якія-н. запасы, маюцца спецыяльныя збудаванні і ўстаноўкі для абслугоўвання чаго-н. Ваенна-марская база. Турысцкая база. // Склад тавараў, матэрыялаў. База райспажыўсаюза. Кніжная база. ○ Артыкуляцыйная база — уклад і сістэма рухаў моўных органаў, уласцівыя чалавеку, які гаворыць на якой-небудзь мове.
[Ад грэч. basis — аснова, фундамент.]
@базавы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да базы, належыць базе (у З знач.). Базавая маёмасць. 2. Прымацаваны да якой-н. установы, прадпрыемства для пастаяннай дзейнасці. Базавая школа, лабараторыя.
@базальт, -у, М -льце, м. Вулканічная горная парода пераважна чорнага або цёмна-шэрага колеру зярністай ці шчыльнай структуры.
[Лац. basaltes.]
@базальтавы, -ая, -ае. Які складаецца з базальту. У пеннай красе між базальтавых скал Плыве параход. Хведаровіч.
// Які мае адносіны да базальту. Базальтавыя крапінкі заіскрыліся рознакаляровымі агеньчыкамі. Шыцік.
// Зроблены з базальту. Базальтавы брук. Базальтавая лава.
@базаніт, -у, М -ніце, м. Горная парода чорнага колеру, якая мае базальтавы састаў, апрача таго ўтрымлівае нефелін.
[Грэч. busanitēs — прабірны камень.]
@базар, -у, м. 1. Гандаль (пераважна прыватны) прадуктамі і іншымі таварамі шырокага ўжытку ў пэўныя дні на спецыяльна адведзеных плошчах. Базар пачаўся рана. // Вялікі перадсвяточны або сезонны гандаль спецыяльнымі таварамі, звычайна на адкрытым месцы. Кніжны базар. Навагодні базар. // Людзі, што знаходзяцца на базары. Базар ужо раз'язджаўся. Збегся ўвесь базар. 2. Спецыяльна адведзенае месца з адпаведнымі прыстасаваннямі і будынкамі для гандлю. Маўчаць спусцела голыя базары. Сіпакоў.
3.перан. Разм. Бязладная гаворка, крык, тлум. — Дык рабіць жа што будзем? Чаго ж гэта мы базар адкрылі тут? Галавач.
◊ Птушыны базар — месцы на берагах мора, дзе гняздзяцца вялікія масы птушак.
[Перс. basēr.]
@базарны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да базару. Базарная плошча. Базарны дзень. 2.Разм. Непрыстойны, грубы. Базарная размова. Базарная лаянка. // Блізкі да выдумак, плётак. Базарныя чуткі. ◊ Базарная бабагл. баба1. Грош цана (у базарны дзень)гл. цана.
@базедаў, -дава. У выразе: базедава хвароба — расстройства функцый шчытападобнай залозы.
[Ад уласн. імя.]
@базілік, -у, м. Кустовая паўднёвая расліна сямейства губакветных.
@базіліка, -і, ДМ -ліцы, ж. Тып антычных і сярэдневяковых будынкаў, якія ўнутры падзяляюцца ўздоўж двума радамі калон.
[Грэч. basilikos — царскі.]
@базіравацца, -руюся, -руешся, -руецца; незак. 1. Тое, што і грунтавацца. Базіравацца на фактах. // У тэхніцы — умацоўвацца, асноўвацца на чым-н.
2. Размяшчацца дзе-н., мець пэўную базу. Максімка рэзка павярнуў убок, у напрамку да грады, на якой рос змешаны лес, там базіраваўся апошнія дні партызанскі атрад. Гурскі.
@базіраваць, -рую, -руеш, -руе; незак., што. Засноўваць на чым-н. Базіраваць прамысловасць на мясцовай сыравіне.
@базіс, -у, м. 1. Эканамічная структура грамадства на пэўным этапе яго развіцця. Сацыялістычны базіс. 2. Тое, што і база (у 2 знач.). 1903-ці год. Зноў стачкі зліваюцца з палітычнай дэманстрацыяй, але на яшчэ больш шырокім базісе. Стачкі ахопліваюць цэлы раён, у іх удзельнічаюць больш сотні тысяч рабочых, масавыя палітычныя сходы паўтараюцца ў часе стачак у цэлым радзе гарадоў. Ленін.
3. У архітэктуры — тое, што і база (у 1 знач.). Базіс калоны. [Ад грэч. basis — аснова, фундамент.]
@базісны, -ая, -ае. Які мае адносіны да базісу. Базісныя з'явы. Базісная частка калоны.
@бай/11, бая, м. У дарэвалюцыйны час у Сярэдняй Азіі — буйны землеўладальнік; багач. Ён [Джамбул] калісьці дзяўчыну-красуню кахаў, Тлусты бай яго ластаўку сілай забраў. Панчанка.
@бай/22, бая, м. Разм. 1. Міфічная істота дзіцячага фальклору, якая расказвае байкі, казкі. Бег бай па сцяне ў чырвоным жупане. З нар.
2. Гаварун, пустамеля.
3. Пагалоска, паданне. Ходзіць вецер долам Лёгкаю паходкай І вядзе свой бай. Колас.
@бай-бай, выкл. 1. Прыпеў пры закалыхванні дзіцяці. Раса на палянах, Нахмурыўся гай. Засні, паслухмяны, Бай-баінькі-бай. А.Александровіч.
2.у дзіц. мове.Спаць.Пара бай-бай.
@байбак, -а, м. 1. Стэпавая жывёліна атрада грызуноў, якая восень і зіму праводзіць у спячцы; стэпавы сурок.
2.перан. Разм. Пра непаваротлівага, гультаяватага чалавека; абібок, гультай. [Максім:] — Я і маці за цябе, байбак, душой пакутуем. Грамовіч.
@байбацкі, -ая, -ае. Разм. Уласцівы байбаку (у 2 знач.); гультайскі, бестурботны. Байбацкае жыццё.
@байбацтва, -а, н. Разм. Тое, што і гультайства, абібоцтва.
@байбус, -а, м. Разм. Пра высакарослага падлетка, які паводзіць сябе не адпаведна свайму ўзросту. — Як жа вам не сорамна? — накідваецца на.. [хлапчукоў] жанчына. — Такія байбусы! Занятку вам няма іншага? Гарбук.
@байда, -ы, ДМ -дзе, ж. Разм. 1. Рыбацкая, крыху большая за човен, лодка. У ягонай байдзе на атрутна-зялёным ад вады сене сядзелі тры сыны — глядзелі на бацьку, каб ведаць, што рабіць. Караткевіч.
2.Уст. Брус, увагнаны ў грунт; паля.
◊ Байды біцьгл. біць.
@байдак, -а, м. Уст. Тып рачных і марскіх промыславых суднаў, звычайна з мачтай. Шырокі Дняпро гойдаў на хвалях сваіх чароды барлін і байдакоў. Шынклер.
@байдан, -а, м. Абл. Пустэча, запушчанае месца; паша. Песня хлопцу сэрца раніць, Ой, расчуліць! Ён жа вырас на байдане Без матулі. А.Александровіч.
[Цюрк.]
@байдара, -ы, ж. Абцягнутая шкурай промыславая лодка вялікай грузападымальнасці, якой карыстаюцца на Камчатцы і Алеуцкіх астравах. За акіянскім параходам плылі катэры, вельботы і звычайныя байдары, зробленыя з маржовых шкур. Бяганская.
@байдарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. 1.Памянш. да байдара; невялічкая байдара.
2. Спартыўная адна- або двухмесная лодка з закрытым верхам.
@байдарачнік, -а, м. Той, хто займаецца вяслярным спортам на байдарцы.
@байдарачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да байдаркі, адбываецца на байдарках. Байдарачны паход.
@байка/11, байкі, ДМ байцы; Р мн. баек; ж. 1. Кароткі літаратурны твор алегарычнага зместу з павучальнай канцоўкай. Байка — суровы жанр, які вымагае тонкіх, а значыць і шырокіх абагульненняў. Пестрак.
// Казка пераважна кароткага зместу. Папраўдзе кажучы, хлопчыку не так хацелася дапамагчы старому, як паслухаць яго байкі, якія вельмі складна ўмеў расказваць дзед Нупрэй. Шуцько.
2.часцей мн. (байкі, баек); перан. Разм. Пустыя размовы, выдумкі. [Ларыса Фёдараўна:]— Давайце хутчэй садзіцца за стол. Андрэй з дарогі, а мы яго байкамі частуем. Мехаў. Праходзячы праз дзесятыя вусны, навіны перарабляліся ў бліскучыя байкі. Бядуля.
@байка/22, байкі, ДМ байцы; мн. няма; ж. Мяккая, пераважна баваўняная тканіна з прыгладжаным ворсам.
@байкавы, -ая, -ае. Які вырабляе байку2. Байкавая вытворчасць. // Зроблены з байкі2. Пры сцяне пад акном, якое выходзіла ў сад, стаяў жалезны ложак, накрыты байкавай коўдрай. Сабаленка.
@байкапісец, -пісца, м. Аўтар баек1 (у 1 знач.). Выдатны сатырык і байкапісец Кандрат Крапіва ўнёс вялікі ўклад у развіццё беларускай савецкай літаратуры. Казека.
@байкар, -а, м. Апавядальнік, расказчык. І ў якія б крутыя віры не трапляў народ, сярод яго заўсёды знаходзіліся баяны і скамарохі, кніжнікі і байкары. Лойка.
// Здатны на выдумкі чалавек. Салдаты любяць заўсёды, таленавітых людзей, ці то гарманістаў, ці то добрых байкароў, якія ўмеюць “складна” зманіць. Мележ.
@байкатавацца, -туецца; незак. Зал. да байкатаваць.
@байкатаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., каго-што. Падвяргаць байкоту. Рэвалюцыйны Мінск па-ранейшаму байкатаваў чарнасоценную газету “Белорусский вестник”. “Полымя”.
@байкот, -у, М -коце, м. Спосаб палітычнай і эканамічнай барацьбы, калі цалкам або часткова спыняюцца адносіны з якой-н. асобай, арганізацыяй ці дзяржавай. Байкот, гэта — не лінія тактыкі, а асобы сродак барацьбы, прыгодны пры асобых умовах. Ленін.
// Разм. Спыненне адносін з кім-н. у знак незадавальнення чыімі-н. паводзінамі. [Іваненка:] — Ты ведаеш, Рыгор Паўлавіч, што койдзіцкія дзяўчаты абвясцілі байкот трактарыстам? Хадкевіч.
[Ад уласн. імя.]
@байніца, -ы, ж. Адтуліна ў сценах крэпасці ці іншых абарончых збудаванняў для вядзення агню; амбразура. Бункеры слепа пазіралі вузкімі шчылінамі байніц і разяўленымі дзвярамі. Асіпенка.
@байранізм, -у, м. Літаратурная плынь пачатку 19 ст., якая ўзнікла пад уздзеяннем творчасці англійскага паэта Байрана, характарызавалася рамантычным індывідуалізмам, разладам паміж паэтам і грамадствам і расчараванасцю жыццём.
@байранічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да байранізму, уласцівы яму. Байранічная паэзія.
@байскаўт, -а, м. Тое, што і скаўт.
[Англ. boy-scout.]
@байструк, -а, м. Разм. груб. Пазашлюбнае дзіця.
@байчэйшы, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. бойкі.
@бак/11, бака, м. Закрытая пасудзіна для вадкасцей. Казімір калыхнуў матацыкл, правяраючы на слых, па плюханню, ці хопіць у баку гаручага на дарогу. Краўчанка. Будынак.. [вадакачкі] застаўся цэлым. Быў падарваны толькі воданапорны бак. Лынькоў.
[Фр. bak.]
@бак/22, бака, м. Насавая частка верхняй палубы судна.
[Гал. bak.]
@бакавіна, -ы, ж. 1. Бакавая частка чаго-н. Доўга сек [Эфір] бакавіну гары, доўга абліваўся салёным потам, але, нарэшце, прабіўся да нейкай мяккай пароды. М.Ткачоў.
2. Тое, што і бакавіца. Бакавіна вагона. 3. Бакавая частка тушы. — Шынкевіч таксама добрая цаца! — падчэпліваючы відэльцам сакавітую бакавіну ліня з каструлі, абурана прадаўжаў Фама Гаўрылавіч. Паслядовіч.
@бакавіца, -ы, ж. Бакавая сценка вагона, кузава, шафы і пад.
@бакавушка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Разм. Тое, што і бакоўка. Лабановіч ціхенька падаўся ў сваю бакавушку. Колас.
@бакавы/1, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да бака2. Бакавы вясляр. 2. Правы па ходу судна. Вёслы бакавага боку.
@бакавы/2, -ая, -ое.
1. Размешчаны не ў цэнтры, а збоку. [Міхаліна:] — Мне трэба было павярнуць у бакавы калідор. Шамякін. Праз затуманеныя бакавыя шыбы шафёр бачыць, як .. яго машыну абходзяць справа і злева лесавозы. Мяжэвіч. Цьмяны водсвет ліхтароў чуць-чуць мігаў над дахам бакавога муру. Гартны. Не забыцца толькі прышыць бакавую кішэню ў бурносе, — думае Зося, зноў успомніўшы пра грошы. Брыль.
2. Які адбываецца, дзейнічае збоку. [Новікаў:] — Уся калона перад намі. Ззаду яе — нічога няма. Бакавыя дазоры праціўніка ўжо зняты. М.Ткачоў.
○ Бакавая лініягл. лінія. Бакавая падачагл. падача.
@бакал, -а, м. Пасудзіна, звычайна для шыпучых він, у выглядзе вялікай чаркі. Вяселле кіпіць і бакалы звіняць, бакалы цвітуць, як лілеі... Дудар.
[Фр. bocal.]
@бакалаўр, -а, м. 1. Даўней у заходнееўрапейскіх і рускіх універсітэтах (цяпер у Англіі) — першая вучоная ступень. У 1506 годзе Ф.Скарына атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. □ Просты салдат, які .. ў перапынках роздуму пілікаў на губным гармоніку, быў вучоным чалавекам. Пасля ён гаварыў, што рыхтаваўся на бакалаўра мастацкіх навук. Ракітны.
2. У сучаснай Францыі і некаторых іншых краінах — асоба, якая скончыла сярэднюю школу.
[Лац. baccalaureus.]
@бакалейны, -ая, ае. Які мае дачыненне да бакалеі, гандлюе бакалеяй. Бакалейныя тавары. Бакалейны магазін.
@бакалейшчык, -а, м. Разм. Прадавец у бакалейным магазіне; уласнік бакалейнай крамы. [Маці] пачала.. зноў расказваць аб сабе і сваім бацьку — вядомым бакалейшчыку. Шамякін.
@бакалейшчыца, -ы, ж. Разм. Жан. да бакалейшчык.
@бакалея, -і, ж.; зб. Некаторыя харчовыя тавары: мука, крупы, цукар, а таксама прыправы: гваздзіка, карыца, перац і пад.
[Араб. bakkal.]
@бакан/1гл. бакен.
@бакан/2, -у, м. Барвовая лакавая фарба.
@баканавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бакану.
@бакара, нескл., н. Адзін з лепшых і каштоўных гатункаў хрустальных вырабаў.
[Ад назвы фр. горада Baccarat.]
@бакас, -а, м. Балотная з доўгай тонкай дзюбай птушка атрада сеўцападобных, якая, пікіруючы ўніз, ваганнем пер'я хваста ўтварае гукі, падобныя на бляянне баранчыка. Забляе бакас, і будуць ныць камары — вісець хмарамі над купінамі. Пташнікаў.
@бакасіннік, -у, м. Дробны шрот для стральбы па бакасах і іншай дробнай дзічыне.
@бакасіны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да бакаса. Мы ўдвух ляжым у маладой траве, і шаўкавісты метлюжок прыемна казыча твар. Слухаем шлюбныя бакасіныя песні. Карамазаў.
2.у знач. наз.бакасіныя, -ых. Сямейства птушак атрада сеўцападобных.
@бакасовы, -ая, -ае. Тое, што і бакасіны.
@бакасты, -ая, -ае. Разм. Таўстабокі, бухматы. Выкідвае ў столь шызыя клубочкі пары бакасты самавар. Сачанка.
@бакаут, -а і -у, М -уце, м. 1. -а. Вечназялёнае трапічнае дрэва, якое мае вельмі цвёрдую драўніну; жалезнае дрэва.
/ у знач. зб. Распаўсюджанне бакауту. 2. -у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
@бакборт, -а, М -рце, м. Правы бок судна.
@бакелізаваны, -ая, -ае. Апрацаваны сінтэтычным бакелітавым клеем. Фанеру, склееную і прамочаную бакелітавым клеем, называюць бакелізаванай.
@бакеліт, -у, М -ліце, м. Штучная смала, якая ўжываецца ў фанернай і іншых галінах вытворчасці. [Ад уласн. імя.]
@бакелітавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бакеліту; выраблены з бакеліту.
@бакен і бакан, -а, м. Паплавок на якары, які ўстанаўліваецца на водных шляхах для папярэджання аб небяспечных для суднаў месцах. Далёка ўздоўж па рацэ віднеліся вартавыя агні — бакены. Пальчэўскі.
[Гал. baak.]
@бакенбарды, -аў: адз.бакенбарда, -ы, ДМ -дзе, ж. Частка барады ад скроняў па шчоках пры выгаленым падбародку. [Марыя:]— Ён [майстар], малады і прыгожы, носіць такія дзівосныя бакенбарды. Лынькоў.
[Ням. Backenbart.]
@бакеншчык, -а, м. Вартаўнік пры бакенах. Заўтра бакеншчык паплыве ўніз па Дняпры тушыць ліхтары. Кандрусевіч.
@бакі, -аў; адз.бака, -і, ж. Кароткія бакенбарды. Запусціць бакі.
@баклага, -і, ДМ -лазе, ж. Тое, што і біклага.
@баклажан, -а, м. 1. Паўднёвая аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых.
2. Мясісты плод гэтай расліны сіняга або фіялетавага колеру.
@баклажанавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баклажана; прыгатаваны з баклажанаў. Баклажанавая ікра.
@баклажанны, -ая, -ае. Тое, што і баклажанавы.
@баклан, -а, м. Вялікая птушка сямейства вадаплаўных, якая водзіцца на марскіх узбярэжжах, вялікіх вадаёмах.
@баковачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бакоўкі. Ярашэвіч паволі ідзе да баковачных дзвярэй. Чорны.
@бакоўка, -і, ДМ -коўцы; Р мн. -ковак; ж. Разм. Бакавы пакойчык у хаце; бакавая прыбудова пры чым-н. [Дубравец] падаў госцю руку, затрымаў яго ў дзвярах, вярнуўся загасіць у сваім пакоі святло і тады ўжо запрасіў госця за сабой у бакоўку. Галавач.
@баксёр, -а, м. 1. Спартсмен, які займаецца боксам.
2.Гіст. Удзельнік паўстання супраць чужаземных захопнікаў у 1900 годзе ў Кітаі.
3. Парода службовых сабак, якія маюць круглую галаву, кароткую морду, жоўтую поўсць.
@баксёрскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да баксёра (у 1, 2 знач.). Баксёрскія пальчаткі. Баксёрскае паўстанне.
@баксіраваць, -рую, -руеш, -руе; незак. Весці барацьбу паводле правілаў бокса.
@баксіт, -у, М -сіце, м. Асадачная горная парода, якая складаецца з гідратаў гліназёму і вокіслаў жалеза і з'яўляецца галоўнай мінеральнай сыравінай для здабычы алюмінію.
[Фр. beauxite.]
@баксітавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баксіту. Баксітавае радовішча.
@бактэрыёз, -у, м. Захворванне раслін, якое выклікаецца бактэрыямі.
@бактэрыёлаг, -а, м. Спецыяліст у галіне бактэрыялогіі.
@бактэрыёліз, -у, м. Разбурэнне бактэрый у арганізме, які праяўляе ўстойлівасць і не ўспрымае іх.
@бактэрызаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад бактэрызаваць.
@бактэрызавацца, -зуецца; зак. і незак. 1. Падвергнуцца (падвяргацца) уздзеянню бактэрый.
2.толькі незак. Зал. да бактэрызаваць.
@бактэрызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. Падвергнуць (падвяргаць) што-н. уздзеянню бактэрый. Бактэрызаваць малако.
@бактэрызацыя, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бактэрызаваць і стан паводле знач. дзеясл. бактэрызавацца.
@бактэрыйны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бактэрый. Бактэрыйныя прэпараты.
@бактэрыцыд, -у, М -дзе, м. Хімічны сродак знішчэння бактэрый — узбуджальнікаў хвароб чалавека, жывёлы і раслін.
@бактэрыцыднасць, -і, ж. Здольнасць знішчаць бактэрыі.
@бактэрыцыдны, -ая, -ае. Здольны знішчаць бактэрыі. Бактэрыцыдныя сывараткі. Сырадой мае бактэрыцыдныя ўласцівасці.
@бактэрыя, -і, ж. Аднаклетачны мікраскапічны арганізм, які размнажаецца дзяленнем; мікроб.
[Ад грэч. bakteria — палка.]
@бактэрыялагічны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да бактэрыялогіі. Бактэрыялагічныя даследаванні. 2. Звязаны з прымяненнем хваробатворных бактэрый як сродку зброі. Бактэрыялагічная вайна.
@бактэрыялізін, -у, м. Рэчыва біялагічнага паходжання, здольнае разбураць бактэрыі брушнога тыфу, сібірскай язвы і пад.
@бактэрыялогія, -і, ж. Навука пра бактэрыі.
@бактэрыяльны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да бактэрый, выклікаецца бактэрыямі. Бактэрыяльная клетка. Бактэрыяльная інфекцыя. 2. Які вырабляецца з дапамогай бактэрый. Бактэрыяльныя ўгнаенні.
@бактэрыяфаг, -у, м. Прыроднае рэчыва, здольнае разбураць і паглынаць мікраарганізмы (пераважна бактэрыі).
[Ад слова бактэрыя і грэч. phagos — пажыральнік.]
@бакштоў, -това, м. Спец. Канат або трос, які выпускаецца з кармы для буксіравання суднаў, прывязвання спушчаных на ваду шлюпак.
[Гал.]
@бакштэйн, -у, м. Гатунак галандскага сыру.
[Ням. Backstein — цэгла.]
@бал, бала; мн. балы, балаў; м. 1. Адзінка вымярэння сілы ветру, хвалявання мора, землетрасення. Вецер у пяць балаў. Шторм у дзевяць балаў. 2. Лічбавая ацэнка поспехаў у навучальных установах, дасягненняў у спорце. Пасля практыкаванняў на першых трох снарадах каманда СССР лідзіравала з вынікам 143,05 бала. □ На ўступных экзаменах у інстытут Наташа не дабрала нейкіх там двух нікчэмных балаў, якія і рашылі яе лёс. Краўчанка.
3.Гіст. Шар для падачы голасу за каго-н. на выбарах.
// Голас, пададзены за каго-н. шляхам апускання шара.
[Фр. balle.]
@балабешка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Разм. Тое, што і булавешка (у 1 знач.). [Барабаншчык] вырабляў балабешкай і талеркамі такія цуды, што нават старэчыя.. ногі напэўна не змаглі б устаяць. Кулакоўскі.
@балаболка, -і, ДМ -у, Т -ам; Р мн. -лак; м.; ДМ -лцы, Т -ай (-аю); Р мн. -лак; ж. Разм. 1.ж. Бразготка, якую чапляюць жывёле на шыю, каб не гублялася ў лесе.
2.м. і ж.; перан. Пра таго, хто хутка, многа і абы-што гаворыць. — Вывесці гэтую балаболку! — урэшце не сказаў, а прасіпеў .. [суддзя], узмакрэлы і знясілены ад такога нябачанага канфузу. Лынькоў.
@балабон, -а, м. Разм. 1. Кругленькі званочак у выглядзе шарыка. Аднекуль здалёк прыляталі глухія гукі балабонаў — відаць, пасвіліся на балоце коні. Лынькоў. Адна, мусіць, самая збродлівая [карова], з балабонам: нагне галаву, каб да травіны дастаць, — балабон звініць. Сіпакоў.
2.перан. Балбатун, пустаслоў. Не, ён не з тых, хто менціць языком, у балабонаў рукі такімі мазолістымі не бываюць. Рылько.
@балабоніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. Разм. 1. Звінець, гучэць.
2.перан. Балбатаць, малоць лухту. Гаворкі ўжо людскае [у Пракопа] не будзе: чаўпе, балабоніць, плявузгае, а што да чаго — не разбярэш. Вітка.
// У адносінах да чаго-н., што ўтварае гукі. [Грачова:] — Бухгалтар!.. Выходзіш з дому, дык радыё выключай. У мяне сваё ёсць... Што яно мне тут увесь дзень балабоніць! Ракітны.
@балабонка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да балабон (у 2 знач.).
@балабонства, -а, н. Разм. Дзеянне паводле дзеясл. балабоніць (у 2 знач.).
@балаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад балаваць (у 1 знач.).
2.у знач. прым. Распешчаны, сапсаваны празмернай увагай, патураннем.
@балавацца, -луюся, -луешся, -луецца; незак. 1. Дурэць, сваволіць. Дзеці балуюцца, 2. Забаўляцца, рабіць што-н. для свайго задавальнення. З канца вёскі данёсся гучны па начы стрэл. Ён паўтарыўся яшчэ і яшчэ раз. [Байсак:] — Што гэта там такое? Няйначай балуецца хто? Лынькоў.
3.Зал. да балаваць.
◊ Балавацца з агнём — жартаваць з чым- небудзь небяспечным.
@балаваць, -лую, -луеш, -луе; незак., каго, чым. Занадта песціць, псаваць празмернай увагай, клопатамі, патураннем. Балаваць дзяцей гасцінцамі.
@балавы, -ая, -ае. Які вызначаецца з дапамогай балаў. Сістэма балавай ацэнкі, якая ўжываецца пры даследаванні тканін і некаторых іншых прамысловых тавараў.
@балаган, -а, м. 1. Часовы будынак (з дошак, фанеры, парусіны) для тэатральных, эстрадных, цыркавых паказаў на кірмашах, народных гуляннях.
// Разм. Лёгкае збудаванне, звычайна з дошак, для гандлёвых патрэб, пад жыллё і пад.
2. Старадаўні народны вандроўны тэатр; тэатральнае відовішча з прымітыўным сцэнічным афармленнем. Пачынаецца прадстаўленне інтэрмедыі вандроўнага балагана пад назвай “Казак”. В.Вольскі.
// Пра што-н, несур'ёзнае, непрымальнае; камедыянства. Дачасна цешыцеся, гады... Саюз рабочых і сялян Змяце, як логавішча здрады, Увесь часовы балаган. Глебка.
// перан. Разм. Зневаж. Пра што-н. бязладнае, шумнае, грубае.
[Перс. bālāhānä.]
@балаганіць, -ню, -ніш, -ніць; незак. Разм. Крыўляцца, блазнаваць.
@балаганны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да балагана. Балаганны будынак. Балаганная пацеха. 2.перан. Разм. Грубы, пошлы, штукарскі.
@балаганства, -а, н. Разм. Блазнаванне, крыўлянне, апашленне чаго-н.
@балаганшчык, -а, м. 1.Уст. Гаспадар балагана.
// Балаганны камедыянт, штукар.
2.Разм. зневаж. Крыўляка, паяц.
@балаганшчына, -ы, ж. Разм. Грубае, пошлае штукарства.
@балагол, -а, м. Уст. Той, хто займаецца перавозам грузаў ці людзей на ўласнай фурманцы. У жніўні 1916 года будучыя семінарысты склаліся разам і нанялі балагола, які завёз іх у Нясвіж. С.Александровіч.
// Спецыяльная фурманка для перавозу грузаў ці людзей.
@балагольскі, -ая, -ае. Уст. 1. Які мае адносіны да балагола, уласцівы балаголу.
Моська, апрануўшы сваё балагольскае адзенне, знікае на ўвесь дзень. Корбан.
2. Звязаны з балагольствам. Балагольскі промысел.
@балагольства, -а, н. Уст. Занятак, промысел балагола.
@балада, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. Вершаваны твор асобай формы на легендарную ці гістарычную тэму.
2. Музычны твор эпічнага характару для голасу або інструмента.
[Фр. ballade.]
@баладны, -ая, -ае. Уласцівы баладам. Баладны сюжэт.
@балазе, злучн. далуч. Разм. Далучае сказы з дадатковымі паведамленнямі; па значэнню адпавядае словазлучэнням “тым больш што”, “добра што”, “добра якраз”, “добра, што хоць”. Электрыфікатар пайшоў да санітара, балазе жыў ён блізка — праз дзверы. Колас. Пан Зяленскі бубніць паціху пра коней, ды пра белых авечак, балазе здаецца яму, што я сплю. Лынькоў. [Жанчына:] — Уцякайце адсюль. Хавайцеся, балазе туман! Корзун.
@балака, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -лацы, Т -ай (-аю), ж. Разм. Вясёлы гаварун, жартаўнік. Побач з Паўлам у траншэі, як і заўсёды быў ягоны неразлучны сябра Саша Пасмітны, шахцёр з Данбаса, ротны весялун і балака. Васілёнак.
@балаканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. балакаць.
@балакаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Весці гутарку, размаўляць. [Тарас:] — Балакаў я тут нядаўна з людзьмі.. Нялёгка нам прыйдзецца, але... Калі трэба, дык будзем ваяваць, хто як можа. Гурскі.
@балалаечнік, -а, м. 1. Музыкант, які іграе на балалайцы. Аркестр у складзе двух цымбалістаў, балалаечніка і гарманіста рыхтаваў народныя песні. Курто.
2. Майстар, які робіць або рамантуе балалайкі.
@балалаечніца, -ы, ж. Жан. да балалаечнік (у 1 знач.).
@балалаечны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да балалайкі. Балалаечныя струны. // Які складаецца з балалаек. Балалаечны аркестр.
@балалайка, -і, ДМ -лайцы; Р мн. -лаек; ж. Народны трохструнны музычны інструмент з корпусам трохвугольнай формы. Міхась пераважна маўчаў, а выпіўшы — здымаў са сцяны старую, разладжаную балалайку, трымкаў па струнах вялізным пальцам. Брыль.
@баламут, -а, М -муце, м. Разм. 1. Чалавек, які ўносіць беспарадак, разлад. Хлопца брала крыўда за бацьку, злосць на Чыкілевіча, як галоўнага звадыяша і баламута. Колас.
2. Прайдоха, інтрыган, спакуснік. [Волька:] — Звязалася з баламутам гэтым, трэба ж, гарадскога хлеба захацелася. У вёсцы, можа, за настаўніка выйшла б... М.Стральцоў.
@баламута, -ы, ДМ -муце, ж. Разм. Сумятня, неразбярыха, бязладдзе. [Пратасевіч:] — І ўсю гэту баламуту яшчэ больш каламуціў старшыня, якога яна [Голубава] змяніла. Васілевіч.
@баламутка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. Жан. да баламут.
@баламутны, -ая, -ае. Разм. 1. Неспакойны, здатны на розныя штукі. Андрэйчыкаў Хведар, трактарыст і надта баламутны хлопец, выпрасіў у Васіля казыркастую флоцкую фуражку — даўні падарунак яму ад марака, стрыечнага брата. М.Стральцоў.
2. Падманлівы, спакуслівы. [Ала] страляла ў кожнага баламутным зіркам і тут жа.. нявінна апускала павекі. Карпаў.
3. Галаваломны, цяжкі. Баламутная работа.
@баламуціць, -мучу, -муціш, -муціць; незак., каго-што. Разм. 1. Сеяць неспакой сярод каго-н., уносіць разлад, неразбярыху.— Ты [Якім] зноў усіх баламуціш! — ускіпеў зяшчэ большай ярасцю Рыгорка. Дуброўскі. [Сцяпан:] — Я дык што? Я — нічога. Хведар усё. Ён людзей баламуціць. Асіпенка.
// Бударажыць, хваляваць. Загараліся і беглі па жылках маладыя іскры. Будзілі, баламуцілі, падбівалі стары імпэт. Баранавых.
2. Зачароўваць, спакушаць. Чорт бы вас пабраў, дзяўчаты: баламуціце вы нашага брата і годзе! Колас.
◊ Баламуціць светам — выклікаць якімі-н. несправядлівымі дзеяннямі непакой, нездавальненне.
@баламуцтва, -а, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. баламуціць.
@баланда, -ы, ДМ -дзе, ж. Разм. Посная рэдкая поліўка. Прыносілі [палонным] тую нязменную страву, што завецца “баланда”. Чорны.
@баланс/11, -у, м. 1. Раўнавага, ураўнаважванне. Гранічнае пачуццё балансу, выдатная спартыўная форма.. забяспечылі.. [эквілібрысту] дакладнае, нават прыгожае выкананне найскладанейшага трука з вострымі кінжаламі. “Беларусь”.
3. Параўнальны падрахунак прыходу і расходу пры завяршэнні разлікаў, а таксама ведамасць з такім падрахункам. Гадавы баланс. Квартальны баланс. Зводны баланс. 3. Колькаснае выражэнне суадносін паміж бакамі якой-н. дзейнасці, якія павінны ўраўнаважваць адзін аднаго. Гандлёвы баланс. Баланс народнай гаспадаркі. // Суадносіны паміж узаемазвязанымі часткамі чаго-н. Кармавы баланс. Паліўны баланс. Баланс падземных грунтовых вод. ○ Актыўны баланс — падрахунак, у якім прыход большы за расход. Пасіўны баланс — падрахунак, у якім расход большы за прыход.
[Фр. balance.]
@баланс/22, -а і -у, м. 1. -у, зб. Спец. Ачышчаныя ад кары бярвенні аднолькавай даўжыні, якія ідуць на выраб цэлюлозы.
2. -а. На чыгунцы — перакідная прылада для перацягвання рэек. [Сымон:] — Тут я нешта заспяшаўся, перакінуў няёмка баланс, што перацягвае рэйкі, дык пяро не прыкінулася як след да рамачнай рэйкі, і пайшлі вагоны па стрэлцы ўразрэз. Шынклер.
@балансаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. балансаваць.
@балансавацца, -суецца; незак. Зал. да балансаваць (у 2, 3 знач.).
@балансаваць, -сую, -суеш, -суе; незак. 1. Захоўваць раўнавагу пры дапамозе рухаў цела. [Вано] стаяў на адной назе, .. у правай руцэ трымаў маленькія восці, левай злёгку балансаваў у паветры. Самуйлёнак.
// перан. Прыстасоўвацца. Больш за чатыры месяцы балансаваў Заслонаў між падазронасцю ворагаў і незразумелым здзіўленнем тых, што лічылі яго за свайго. “Беларусь”.
2.Спец. Падводзіць баланс1 (у 2 знач.).
3.што. Спец. Прыводзіць у адпаведныя суадносіны ўзаемазвязаныя часткі чаго-н. Балансаваць састаўныя элементы ў кармавым рацыёне. 4.што. Спец. Ураўнаважваць вярчальныя дэталі машын, механізмаў. Балансаваць дэталі.
@балансавы/11, -ая, -ае. Які мае дачыненне да балансу1 (у 2, З знач.). Балансавая справаздача.
@балансавы/22, -ая, -ае. Які мае дачыненне да балансу2 (у 1 знач.). Балансавая драўніна.
@балансёр, -а, м. Цыркавы артыст-акрабат, які ходзіць па канаце.
@балансір, -а, м. 1. Доўгі шост, пры дапамозе якога акрабат захоўвае раўнавагу на канаце.
2. Рычаг у машыне, які перадае рух ад адной часткі да другой, а таксама рэгулятар у механізме гадзінніка, які замяняе маятнік.
[Фр. balancier.]
@балансірны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да балансіра.
@баласт, -у, М -сце, м. 1. Груз, які забяспечвае ўстойлівасць і асадку карабля, а таксама груз для рэгулявання вышыні палёту аэрастата. Скінуць баласт. // Дамешка да лёгкага, дробнага насення або мінеральнага ўгнаення, якая забяспечвае раўнамерны пасеў.
2.перан. Пра што-н. лішняе, непатрэбнае. Кнігі такога парадку, не асветленыя ўласным бачаннем і перажываннем, а выдуманыя ад пачатку да канца, — цяжкі баласт. Лужанін.
// Пра чалавека, які не прыносіць карысці. [Нявідны:] — Задача сходу — разгарнуць работу.. Арганізаваць партызанскі актыў, іначай вы не людзі змагання,., а мёртвы баласт. Колас.
3.Спец. Верхні слой чыгуначнага палатна з шчэбеню, гравію, шлаку, які надае ўстойлівасць рэйкавай каляі. А вось.. насып пачаў прасадку даваць... Баластам выціскае гэты грунт... Шынклер.
[Гал. ballast.]
@баластаванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. баластаваць.
@баластавацца, -туецца; незак. Зал. да баластаваць.
@баластаваць, -тую, -туеш, -туе; незак., што. Спец. Засыпаць баластам (у 1, 3 знач.). Баластаваць чыгуначнае палатно. Баластаваць карабель.
@баластны, -ая, -ае. Які мае адносіны да баласту (у 1, 3 знач.). Баластная сістэма карабля. // Зроблены з баласту. Баластны слой чыгуначнага палатна.
@баластэр, -а, м. Машына для баластавання чыгуначнага палатна.
@балаўнік, -а, м. Разм. Дураслівец, свавольнік. [Нупрэй:] — Ніводзін з нашых малых не зробіць шкоды, дарма што некаторыя з іх балаўнікі. Кулакоўскі. А жарэбчык у вас важнецкі, — пахваліў .. [Андрэй] каня. — Малады, відаць, балаўнік. Грахоўскі.
@балаўніца, -ы, ж. Разм. Жан. да балаўнік.
@балаўны, -ая, -ое. Разм. 1. Дураслівы, свавольны.
2. Распешчаны, сапсаваны залішняй увагай. Балаўное дзіця.
@балаўство, -а, н. Разм. Дураслівыя забавы; свавольства.
@балахон, -а, м. Вопратка з парусіны, палатна свабоднага крою, якую раней насілі сяляне. За вёскай Вера ўбачыла надта фацэтную чалавечую постаць, затуленую ў шырокі жоўтага колеру балахон. Асіпенка.
// Разм. Пра шырокую бясформенную вопратку.
@балаціна, -ы, ж. Разм. Невялікае балота, лагчына; балоцістае месца. Трэба капаць зямлю, засыпаць балаціны на будаўнічай пляцоўцы. Грахоўскі.
@балаціраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. балаціраваць.
@балаціравацца, -руюся, -руешся, руецца; незак. 1. Падвяргацца балаціраванню, праходзіць абранне шляхам балаціравання. [Кавалеўскі:] — Выбаршчыкі просяць, каб ты [Міхал] даў згоду балаціравацца ў Вярхоўны Савет. Карпаў.
2.Зал. да балаціраваць.
@балаціраваць, -рую, -руеш, -руе; незак. 1.каго. Выбіраць каго-н. закрытым галасаваннем шляхам падачы бюлетэняў. Балаціраваць кандыдатуру. 2.што. Ставіць на галасаванне. Балаціраваць прапанову. [Фр. ballotter.]
@балаціровачны, -ая, -ае. Прызначаны для балаціроўкі. Балаціровачны бюлетэнь.
@балаціроўка, -і, ДМ -роўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. балаціраваць.
@балацявіна, -ы, ж. Разм. Нізкае забалочанае месца. На перасохлай балацявіне жаўцее не кранутая касой жорсткая трава. Навуменка. Дамба стаяла як помнік марнатраўству былога дырэктара лясгаса, якому прыйшло ў галаву праз балацявіну і рэчку пракласці зусім непатрэбную дарогу. Карамазаў.
@балацянік, -а і -у, м. 1. -у. Разм. Уласцівы балоту пах. Балацянікам цягне, настоем Чарамшынных лістоў, палыну. Хведаровіч.
2. -а. Прэснаводны малюск класа бруханогіх, які жыве ў спіральна закручаных ракавінах.
3. -а. Міфічная істота, якая быццам жыве на балоце. Там, дзе прэў у дрыгве барадаты алешнік, дзе лясун з балацянікам дружбу вадзіў,.. праз калгаснае поле пабегла дарога. Дудар.
@балацяністы, -ая, -ае. Багністы, гразкі. Я ледзьве паспяваў за Уладзікам, а як толькі мы выбеглі за ручай на балацяністае куп'ё, Уладзік і зусім адазваўся ад мяне. Карамазаў.
@балацянішча, -а, н. Разм. Месца, дзе раней было балота. Увабраўшы [галаву] у плечы і зябка пацінаючыся ад начнога холаду, чалавек пайшоў, хістаючыся, пустыром на балацянішча, парослае алешкавым параснікам. Лынькоў.
@балацянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Разм. Забалочанае месца. Летам балацянка высыхала і толькі пасярод яе бег паўнаводны ручай. Федасеенка. Церпкі смольны пах перамешваецца з густой млявай парнасцю — яна плыве з балацянкі. Навуменка.
@балацяны, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да балота; уласцівы балоту. Цераз лугі, Балацяную твань Лёгка бяжыць, Выгінаючы спіну, Сцежкай знаёмай Люстраная Лань. Хведаровіч. Закругленне ішло па высокім насыпе, .. у канцы якога быў мост цераз лясную балацяную рачулку. Лынькоў.
// Які ўзнікае над балотам. Балацяны туман.
@балачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Пустая, непатрэбная размова. [Начальнік дэпо:] — Вы б, Савелій Лявонавіч, чым пустымі балачкамі займацца, узялі б хоць інструкцыю аб вугальных кранах ды вывучылі б яе добра. Лынькоў. Праўда, з тых.. [Мікодымавых] балачак сёй-той смяяўся. Сабаленка.
@балачына, -ы, ж. Абл. 1. Балота, балацявіна. Сумаваў я па айчынных Поймах, рэках, балачынах. Калачынскі.
2. Воблака, хмарка. У .. неба падымаў крылы вятрак, нібы перадаючы сваё ранішняе прывітанне далёкай, яшчэ не ўдужэлай балачынцы. Скрыган.
@балбатанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. балбатаць.
@балбатаць, -бачу, -бочаш, -боча; незак. Разм. 1.што і без дап. Шпарка, несупынна гаварыць. Эдзік жа балбатаў без перапынку, расказваў пра леташняе жыццё ў палатцы і пра ўсё, што толькі траплялася на язык. Гаўрылкін.
// без дап. Бегла гаварыць на замежнай мове. Балбатаць па-французску. 2.без дап. Гаварыць гучна, але невыразна. [Платон:] — Салдатня балбатала, бразгала кацялкамі, вёдрамі — ранак марозны, усё аж грыміць. М.Ткачоў.
// Утвараць гукі, падобныя на невыразную гаворку (пра птушак). За бярэзнікам, каля сасновага бору, балбатаў цецярук. Ляўданскі. [Лубяніха:] — У двары індыкі балбочуць, куры-цацаркі важна пахаджваюць. Ракітны.
3.што і без дап. Распускаць чуткі; гаварыць пра тое, пра што лепш маўчаць. [Кулеш:] — Балбочуць у вёсцы, што партызаны заходзяць да Масола. Праўда гэта? — Сам кажаш, што балбочуць. Значыць, балбатня і ёсць, — адказала Палагея. Шамякін. [Цётка Куліна:] — Ад злога вока нікуды не схаваешся. Цяпер пачнуць рознае балбатаць. Жычка.
4.без дап. Займацца пустымі размовамі, а не справай. Балбатаць, вядома, лягчэй, чым рабіць. Паслядовіч.
5.без дап. Булькаць — пра ваду, што бяжыць або кіпіць. Так весела ў каменьчыках Балбоча ручаёк. Колас.
@балбатлівасць, -і, ж. Разм. Уласцівасць, характэрная рыса балбатлівага. Вы прабачце ўжо маю старэчую балбатлівасць. Васілёнак.
@балбатлівы, -ая, -ае. Разм. Празмерна гаваркі. Рокаш нібы і не слухаў, што апавядаў балбатлівы чыгуначнік. Паслядовіч.
// Які не можа захоўваць тайну. Алёша ніяк пасля не мог зразумець, як у яго, чалавека не балбатлівага, вырвалася гэта. Шамякін.
@балбатнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Разм. Аднакр. да балбатаць (у 3 знач.). Ну, балбатнуў, і так ён [Суслік] быў нядужы, Ды закруцілася ад хмелю галава. Корбан.
@балбатня, -і, ж. Разм. Пустая, марная размова; пустаслоўе. [Паходня:] — Завялі сварку, прыпомнілі нейкія старыя рахункі — так у балбатні і прайшоў цэлы вечар. Хадкевіч. Андрэй выхваляцца не будзе, з балбатні няма толку, але рабіць тое-сёе пачне. Ермаловіч.
// Выдумка, плёткі. Хмялеўскі ведаў толькі тое, што ўся гэтая балбатня пра гарэлку і пра валоў пустое. Чарнышэвіч.
@балбатун, -а, м. Разм. 1. Той, хто занадта многа гаворыць. — От балбатун! — адказвае маці. — Памаўчы хоць хвілінку. Гарбук.
// Чалавек, які толькі абяцае, а нічога не робіць; пустаслоў. Ды і сам Барыс выглядаў бы салідна, а не звычайным балбатуном, што абяцае на сотню, а не робіць і на грош. Курто.
2. Выдумшчык, пляткар. Сход ведае .. [солтыса] як аблупленага, і не верыць яму ні на грош, таму дружным выбухам кпінаў прымушае змоўкнуць балбатуна. У.Калеснік.
@балбатуха, -і, ДМ -тусе, ж. Разм. Жан. да балбатун.
@балван, -а, м. 1. Вылепленая або высечаная з якога-н. матэрыялу фігура чалавека. Насупраць ганка стаяў вылеплены Мсціславам снегавы балван. Караткевіч.
2.Лаянк. Дурань. І раптам Валодзю нясцерпна захацелася прымусіць гэтых балваноў выцягнуцца перад ім. Новікаў.
@балванка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Спец. Металічны злітак грубай формы для якога-н. вырабу. Стальная балванка.
@балгаркагл. балгары.
@балгарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Балгарыі, балгараў.
// Які знаходзіцца ў Балгарыі. Балгарская Акадэмія навук. // Выраблены ў Балгарыі. Балгарскія сувеніры.
@балгары, -аў; адз. балгарын, -а, м.; балгарка, -і, ДМ -рцы; мн. балгаркі, -рак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Балгарыі.
@балгарынгл. балгары.
@балдахін, -а, м. Заслона пераважна з каштоўнай тканіны на слупках над ложкам, катафалкам, насілкамі і пад. Спальня караля. Вялізны ўпрыгожаны ложак пад балдахінам. В.Вольскі.
[Іт. baldacchino.]
@балейка, -і, ДМ -лейцы; Р мн. -леек; ж. Невялічкая балея. [Іван:] — У балейцы абручы заржавелі, рассыпаецца балейка, яшчэ з тыдзень і не будзе ў чым бабе мыць бялізну... Карпюк.
@балельшчык, -а. м. Разм. Заўзяты аматар спартыўных спаборніцтваў. Каля вясёлых хлапчукоў сабраліся балельшчыкі, няўрымслівыя, як і самі футбалісты. Няхай.
// Той, хто перажывае за што-н., клапоціцца аб чым-н., стараецца дапамагчы нейкай справе. — Глядзі, глядзі — звяртаўся да свайго суседа па крэслу калгасны вартаўнік, вядомы ўсяму сялу грамадскі актывіст і балельшчык мясцовай самадзейнасці дзед Сілівон. Краўчанка.
@балельшчыца, -ы, ж. Разм. Жан. да балельшчык.
@балельшчыцкі, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да балельшчыка, балельшчыкаў, уласцівы ім. Балельшчыцкія сімпатыі.
@балеро, нескл., н. 1. Іспанскі народны танец, які суправаджаецца спевамі і прыцокваннем кастаньет.
// Музычны твор у рытме гэтага танца.
2. Частка нацыянальнага іспанскага ўбрання ў выглядзе кароткай безрукаўкі.
[Ісп. bolero.]
@балерына, -ы, ж. Артыстка балета; танцоўшчыца.
[Іт. ballerina.]
@балесны, -ая, -ае. Абл. 1. Хваравіты (у 1 знач.). [Дзядзька Прахор] быў балесны і заўсёды, зашыўшыся ў куток, курыў і кашляў. Сабаленка.
2. Які адбываецца з болем, выкліканы болем, балючы. Здалося? Не, не здалося. У цішыні раптам прагучаў балесны стогн. Караткевіч.
@балет, -а, М -леце, м. 1. Від тэатральнага мастацтва, у якім драматургічная задума раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах. Рускі балет. 2. Спектакль на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі.
// Музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля. Новы свой твор — балет “Князь-возера”.. В.А.Залатароў прысвяціў слаўнаму 30-годдзю Беларускай ССР. “Беларусь”.
3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць балет. Артысты балета. ○ Балет на лёдзе — від харэаграфічнага мастацтва, у якім танцы выконваюцца на каньках.
[Фр. ballet.]
@балетаман, -а, м. Заўзяты аматар балета як відовішча.
@балетаманія, -і, ж. Незвычайнае захапленне балетам як відовішчам.
@балетаманка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да балетаман.
@балеткі, -так; адз.балетка, -і, ДМ -тцы, ж. Лёгкі, мяккі абутак у выглядзе туфляў без абцасаў. Андрэй толькі цяпер заўважыў, што .. [дзяўчынка] была ў балетках і таму бегала ціхенька, як кошачка. Лобан.
@балетмайстар, -тра, м. Пастаноўшчык танцаў у балеце.
// Выкладчык балетных танцаў у харэаграфічных навучальных установах.
[Ням. Ballettmeister.]
@балетмайстарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да балетмайстра, належыць балетмайстру.
@балетны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да балета. Балетнае мастацтва. Балетная школа.
@балець, -ліць; незак. 1. Выклікаць адчуванне фізічнага болю (пра якую-н. частку цела). У Тарэнты пачынае балець галава, яму робіцца горача. Галавач. Кандрату Назарэўскаму балела рана на назе. Чорны. Эх, і цяжка касцам... рукі, плечы баляць... Чарот.
/ у безас. ужыв. Баліць у баку. □ Толькі пакутлівая грымаса застыла на.. [хлапчуковым] твары; відаць, яму вельмі балела. Марціновіч.
2.перан. Хваляваць, турбаваць. Цяпер тое, што баліць аднаму, трывожыць усіх, а што радуе грамаду — цешыць і аднаго. Бядуля. Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць. З нар.
◊ Душа баліцьгл. душа.
@балея, -і, ж. Вялікая нізкая пасудзіна з драўляных клёпак або металічная, у якой звычайна мыюць бялізну. Цётка Алімпа.. адхінулася на.. [Адамавы] крокі ад балеі. Вышынскі.
@балівар, -а, м. 1. Грашовая адзінка Венесуэлы. роўная 100 сентыма.
2. Мужчынскі капялюш з шырокімі палямі.
@балівіецгл. балівійцы.
@балівійкагл. балівійцы.
@балівійскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Балівіі, балівійцаў. Балівійскае нагор'е.
@балівійцы, -аў; адз.балівіец, -війца, м.;балівійка, -і, ДМ -війцы; мн. балівійкі, -віек; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Балівіі.
@балігалоў, -лову, м. Двухгадовая травяністая атрутная расліна сямейства парасонавых, якая вызначаецца рэзкім пахам.
@балід, -а, М -дзе, м. Вялікі яркі метэор.
[Фр. bolide.]
@балістыка, -і, ДМ -тыцы, ж. 1. Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае законы руху цяжкага цела, кінутага пад некаторым вуглом у адносінах да гарызонта.
2. Навука, якая вывучае законы руху снарадаў унутры гарматы і пасля вылету з яе. Унутраная балістыка. Знешняя балістыка. [Ад грэч. bаllō — кідаю.]
@балістычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балістыкі. Балістычная крывая. ○ Балістычная ракетагл. ракета.
@балкарацгл. балкарцы.
@балкаркагл. балкарцы.
@балкарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да балкарцаў. Балкарская культура.
@балкарцы, -аў; адз.балкарац, -рца, м.;балкарка, -і, ДМ -рцы; мн. балкаркі, -рак; ж. Народ, які складае частку насельніцтва Кабардзіна-Балкарскай АССР.
@балкон, -а, м. 1. Пляцоўка з поручнямі, прыбудаваная знадворку да сцяны дома і злучаная дзвярамі з унутраным памяшканнем. У кватэрах прадугледжаны і газавыя пліты, і прасторныя балконы, і душавыя пакоі, і зручныя сценныя шафы. Грахоўскі.
2. Месца для гледачоў у сярэдніх і верхніх ярусах тэатра. Першы рад балкона. [Іт. balcone.]
@балконны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балкона. Балконныя дзверы.
@балометр, -а, м. Высокаадчувальны прыбор для вымярэння энергіі выпраменьвання.
[Грэч. bolē — прамень і metron — мера.]
@балон, -а, м. 1. Металічная, шкляная або гумавая пасудзіна для газаў ці вадкасці. На вадзе, крокаў за дзесяць ад берага, пагойдваліся паміж абшарпаных пантонаў чырвоныя балоны земснарада. Чыгрынаў.
2. Гумавая аўтамабільная і інш. камера, якая напаўняецца паветрам. Шафёр выскачыў з машыны і заклапочана стукаў наском чаравіка па залатаных балонах. Шамякін.
3. Газанепранікальная абалонка аэрастата, дырыжабля і інш.
[Фр. ballon.]
@балонка/11, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Абл. 1. Аконнае шкло, шыба. Побач лена, нібы засынаючы на зіму, гудзе муха: спрабуе пераадолець незразумелую перашкоду — балонку акна, праз якую і ўсё відно і не вылеціш... Сіпакоў.
2.Уст. Старонка кнігі, часопіса. Не кранулі мае пальцы Ні балонкі з гэтых твораў. Глебка.
@балонка/22, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Парода маленькіх хатніх сабачак з доўгай мяккай шэрсцю.
[Ад геагр. назвы.]
@балонне, -я, н. Разм. Тое, што і балонь. Адсюль ужо відаць рэчка і вялікае балонне, усё залітае вадою. Лупсякоў.
@балонны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балона. Балонная газіфікацыя. // Прызначаны для вытворчасці балонаў. Балонны цэх.
@балоння, -і, ж. Капронавая плашчавая тканіна з аднабаковым непрамакальным пакрыццём. Паўлік быў у куртцы з балонні. Гаўрылкін.
// Разм. Плашч або куртка з такой тканіны.
@балонь, -і, ж. Разм. Нізкі заліўны луг каля ракі. Разлілася рака. Яна выйшла з берагоў і заліла балонь на левым беразе аж да лесу. Чарнышэвіч.
@балота, -а, М -лоце, н. 1. Нізкае багністае месца, звычайна з стаячай вадой і вільгацелюбнай расліннасцю. Тарфяное балота. Багністае балота. Асушэнне балот. □ Ногі правальваліся.., гразлі ў ліпкай, цягучай твані балота. Лынькоў. Прастор, зарослы асакой, пераходзіць у куп'істае балота. Чорны.
2.толькі адз. Разм. Вялікая гразь на вуліцы, у двары. Балота скрозь на ўсім двары, Куды ні кінеш вокам — смецця горы. Корбан.
3.толькі адз.; перан. Усё, што характарызуецца застоем, адсутнасцю жывой дзейнасці, маральным падзеннем. Мяшчанскае балота. □ — Я да цябе параіцца прыйшоў, Андрэй, — сказаў Сымон. — Папаўся я ў такое балота, што не ведаю, як вылезці. Чарнышэвіч.
@балотазнаўства, -а, н. Навука пра балоты і іх спецыфічныя ландшафты, пра іх развіццё і гаспадарчае выкарыстанне; галіна геаграфіі. [Прафесар:] — Раней тут былі азёры. З цягам часу яны пазарасталі, ператварыліся ў балоты.. Гэтая распаўсюджаная з'ява вам вядома з курса балотазнаўства. Дуброўскі.
@балотаўтваральны, -ая, -ае. Звязаны з утварэннем балот. Самым характэрным для Палесся з'яўляецца шырокае развіццё балотаўтваральнага працэсу, які прывёў да наяўнасці велізарнай плошчы балот і забалочаных зямель. “Беларусь”.
@балотаўтварэнне, -я, н. Паступовае ператварэнне нізінных занадта вільготных мясцін у балоты.
@балотны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балота; уласцівы балоту. Балотная твань. Балотныя глебы. // Прызначаны для работы на балоце. Балотны плуг. Балотныя боты. // Які расце, жыве на балоце. Балотная трава. Балотная птушка. □ Над грэбляй пранеслася шыракакрылая балотная сава. Самуйлёнак.
○ Балотная ліхаманкагл. ліхаманка. Балотны бабёргл. бабёр. Балотны газгл. газ1.
@балотца, -а, н. Невялічкае балота. Балотца наша — нешта сярэдняе паміж балотам і сажалкай: вясною яно ператвараецца ў сапраўдную сажалку, а ў летнюю спёку — у сапраўднае камарынае балота. Якімовіч.
@балоцісты, -ая, -ае. 1. Багаты на балоты. Балоцісты край. 2. Забалочаны, багністы. Вясной.. [рэкі] выходзілі з берагоў, шырока разліваліся па нізінах, паглынаючы шматлікія рачулкі, раўчукі і лясныя азёры, затапляючы ўсё навакол, ператвараючы балоцістую мясцовасць у суцэльны водны прастор. В.Вольскі.
@балтавы, -ая, -бе. Які мае адносіны да балта.
@балтарэз, -а, м. Спец. Прылада для нарэзвання балтоў.
@балтарэзны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балтарэза. Балтарэзны станок.
@балты, -аў; адз. няма. Група старажытных індаеўрапейскіх плямён, якія гаварылі на балтыйскіх мовах.
@балык, -у, м. Прасоленая і правяленая або правэнджаная спінная частка чырвонай рыбы. Асятровы балык. [Ад цюрк. балык — рыба.]
@балыковы, -ая, -ае. Які мае адносіны да балыку. Балыковыя вырабы.
@баль, -ю, м. 1. Вечар з танцамі і вясёлымі забавамі. У дадатак да белага плацця з шаўковага палатна, што шылася да выпускнога балю, было зроблена яшчэ два. Асіпенка.
2. Вялікі званы абед. А праз два тыдні такі баль задалі бацькі маладых, што вёска як жыве, не бачыла. Чарот. За багаты сядзем стол Баль святочны справіць. А.Александровіч.
3.перан. Пагард. Нястрымны разгул чаго-н. (рэакцыі, ваеншчыны і пад.). Рукі байца — Гартаваная сталь, Рукі армейца Нястомны. Панства, Крывавы спраўляючы баль, Нашы удары Прыпомніць. Хведаровіч.
/ у перан. ужыв. Ладзіць баль завіруха. Куляшоў. На баль вясновы запрашэнне Прыслалі родныя бары. Жычка.
○ Баль-маскарад — касцюміраваны вечар з танцамі.
[Фр. bal.]
@бальзакаўскі, -ая, -ае. У выразе: бальзакаўскі ўзростгл. узрост.
@бальзам, -у, м. 1. Густаватае духмянае рэчыва (кедравая жывіца і інш.), якое мае ў сваім саставе смолы, эфірны алей і інш. кампаненты і выкарыстоўваецца ў тэхніцы, медыцыне і парфюмерыі.
// Пахучая настойка на лекавых травах.
2.перан. Тое, што суцяшае, палягчае перажыванні, прыносіць заспакаенне. Такая рэпліка сакратара была як бальзам на душу Малашкіна. Пестрак.
[Грэч. balsamon.]
@бальзамаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бальзамаваць.
@бальзамаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад бальзамаваць.
@бальзамавацца, -муецца; незак. Зал. да бальзамаваць.
@бальзамаваць, -мую, -муеш, -муе; незак., каго-што. Насычаць труп асобымі рэчывамі, каб прадухіліць ад гніення.
@бальзамін, -а, м. Тое, што і бальзаміна.
@бальзаміна, -ы, ж. Аднагадовая пакаёвая і садовая расліна сямейства бальзамінавых з яркімі ружовымі кветкамі.
@бальзамінавы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да бальзаміны.
2.у знач. наз.бальзамінавыя, -ых. Сямейства двухдольных раздзельнапялёсткавых раслін.
@бальзамічны, -ая, -ае. Які дзейнічае, як бальзам. Дзед і ўнук сядзелі на тэрасе. З нетраў веяла бальзамічным водарам маладой лістоты. Караткевіч.
@бальзамны, -ая, -ае. Які дае бальзам. Бальзамнае дрэва.
@бальзамоўшчык, -а, м. Спецыяліст па бальзамаванню.
@бальзамоўшчыца, -ы, ж. Жан. да бальзамоўшчык.
@бальнеагразелячэбніца, -ы, ж. Лячэбніца для лячэння хворых гразямі і водамі.
@бальнеалагічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бальнеалогіі. Бальнеалагічны курорт.
@бальнеалогія, -і, ж. Галіна медыцыны, якая вывучае хімічны састаў і лячэбнае ўздзеянне мінеральных вод і гразей.
[Ад лац. balneum — лазня і грэч. logos — вучэнне.]
@бальнеатэрапія, -і, ж. Лячэнне мінеральнымі водамі і гразямі.
@бальнеолаг, -а, м. Спецыяліст у галіне бальнеалогіі.
@бальніца, -ы, ж. Установа для стацыянарнага лячэння хворых. Раённая, абласная бальніца. Палажыць у бальніцу хворага. Ляжаць у бальніцы.
@бальнічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бальніцы; уласцівы бальніцы. Бальнічны рэжым. // Які належыць бальніцы. Бальнічны корпус. ○ Бальнічны лістгл. ліст.
@бальны/11, -ая, -ае. Які мае дачыненне да балю. Бальныя танцы. Бальнае плацце.
@бальны/22, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бала1. Бальная сістэма ацэнкі ведаў.
@...бальны, -ая, -ае. Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: роўны столькім балам, колькі паказвае першая частка гэтых слоў, напрыклад: пяцібальны, дзевяцібальны.
@бальшавізавацца, -зуецца; зак. і незак. 1. Стаць (станавіцца) поўнасцю бальшавіцкім.
2.толькі незак. Зал. да бальшавізаваць.
@бальшавізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., каго-што. Узмацніць (узмацняць) у кім-, чым-н. бальшавіцкі элемент; зрабіць каго-н. бальшавіком.
@бальшавізацыя, -і, ж. Узмацненне бальшавіцкага ўплыву; павелічэнне колькасці бальшавікоў у якой-н. арганізацыі. На Заходнім фронце бурная бальшавізацыя салдацкіх камітэтаў (Саветаў) пачалася пасля ўзброенага паўстання ў Маскве. “Полымя”.
@бальшавізм, -у, м. Рэвалюцыйная паслядоўная марксісцкая плынь палітычнай думкі ў міжнародным рабочым руху, якая ўзнікла ў пачатку 20 ст. ў Расіі і атрымала сваё ўвасабленне ў пралетарскай партыі новага тыпу, у партыі бальшавікоў, створанай У.І.Леніным.
@бальшавік, -а, м. Член бальшавіцкай партыі; паслядоўнік бальшавізму, камуніст.
@бальшавіцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бальшавізму, бальшавікоў. Бальшавіцкая праграма. Бальшавіцкая тактыка. Бальшавіцкая фракцыя. // Уласцівы бальшавікам. Бальшавіцкая прынцыповасць.
@бальшавічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Жан. да бальшавік.
@бальшак, -а, м. Вялікая (у адрозненне ад прасёлачнай) дарога; шлях. [Рыгор] спыніўся прыкладна за кіламетр ад вёскі, там, дзе ад бальшака адгаліноўваецца палявая дарога на Бугры. М.Ткачоў.
@бальшун, -а, м. Разм. Старэйшы хлапчук з дзяцей у сям'і; падлетак. Раніцай Андрэй нашлёпаў Лёвачку, каб бальшун сам адзяваўся. Лобан.
// Наогул большы па ўзросту. У канцы алеі Гушкалкі мільгаюць — Бальшуны паселі, Пад неба ўзлятаюць. Калачынскі.
@бальшуха, -і, ДМ -шусе, ж. Жан. да бальшун.
@балюстрада, -ы, ДМ -дзе, ж. Поручні з фігурнымі слупкамі, што ўпрыгожваюць балконы, тэрасы, галерэі, лесвіцы. [Стэфа:] — На другім паверсе, за балюстрадай, грымеў аркестр. Савіцкі.
[Фр. balustrade.]
@балюстрадны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балюстрады.
@балюча.
1.Прысл. да балючы (у 2, 3 знач.).
2.безас. у знач. вык., каму-чаму і з інф. Пра фізічны і душэўны боль. Калі мы падышлі да рэчкі, узышло сонца, і снег так заблішчаў, што ажно вачам стала балюча. Хомчанка. Было сорамна, брыдка і балюча да слёз, што ў такі адказны момант не здолеў [Даміра] стрымаць сябе. Асіпенка.
@балючасць, -і, ж. Уласцівасць балючага. [Ад слоў] дзедавай песні.. разліваецца па ўсім целе сцюдзёная, незразумелая балючасць. Галавач.
@балючы, -ая, -ае.
1. Пашкоджаны хваробай, раненнем. Вавілыч і партызаны, якія прыходзілі яму на дапамогу, паспелі адскочыць крокаў на сотню, аднак балючая нага садоўніка пашкодзіла ўсяму. Кулакоўскі.
2. Які выклікае адчуванне фізічнага болю. Балючы ўкол. // Які сведчыць пра боль; пакутны. Балючым енкам прагучэў самотны крык арла ў вышыні. Самуйлёнак.
3.перан. Які прычыняе душэўныя хваляванні, неспакой. — Добра, тата, добра, — адказала Таня, каб хутчэй закончыць гэтую балючую размову. Шамякін.
// Які выяўляецца ў рэзкай форме. Андрэй чакаў нейкага адказу, магчыма, самага балючага рэагавання. Кулакоўскі.
// Вельмі важны, найбольш хвалюючы. [Дзяўчынкі] спяшаюцца выкласці самае балючае — у іх класе ёсць яшчэ вучні з дрэннымі паводзінамі. “Маладосць”.
// Які цяжка адбіваецца на чым-н. Была скончана пачатковая школа, але далейшы лёс хлопчыка апынуўся ў тупіку: працяг вучобы патрабаваў грашовых затрат, балючых для сялянскай гаспадаркі. У.Калеснік.
◊ Балючае месцагл. месца. Балючае пытаннегл. пытанне.
@баляванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. баляваць.
@баляваць, -люю, -люеш, -люе; незак. 1. Спраўляць баль; удзельнічаць у балі. Пан, аддаўшы загад аканому, ехаў з паняю баляваць у бліжэйшы маёнтак. Чарот.
// Разм. Сабраўшыся кампаніяй, выпіваць, весяліцца. Карчма стаяла пры вялікай дарозе. У базарныя дні тут да раніцы балявалі мужыкі з далёкіх вёсак. Асіпенка.
2.Разм. Весці разгульнае жыццё ў папойках. Гаспадары маёнтка тыднямі балявалі ў Варшаве і Брэсце, не думаючы ні пра бядоту тутэйшых сялян, ні пра сваіх парабкаў. “Полымя”.
3.перан. Пагард. Чыніць нястрымны разгул, спраўляць перамогу над кім-н. (пра сілы вайны, рэакцыі).
/ у перан. ужыв. І здаецца тады, што кружыць, гуляе, балюе на балоце нячыстая сіла. Новікаў.
@баляса, -ы, ж. 1. Точаны фігурны слупок у агароджы тэрас, балконаў і інш., які служыць для апоры поручняў і ўпрыгожання.
2.толькі мн. (балясы, -аў). Агароджа з такіх слупкоў. Гэта быў светлы і таксама прасторны пакой, разгароджаны балясамі, за якімі стаяў доўгі стол, абіты цыратаю. Колас. Якуб Сегень павіс тварам цераз трыбунныя балясы над натоўпам, каб прывітаць усіх ад імя пнівадзіцкіх калгаснікаў. Чорны.
@балясіна, -ы, ж. 1. Тое, што і баляса (у 1 знач.).
2. Жэрдка або дошка, якая аб'ядноўвае балясы і з'яўляецца поручнямі. І тут мне стукнула ў галаву думка: прамаршыраваць па балясіне моста. Якімовіч. Паклаўшы кнігу на балясіну, .. [Сцяпан] распаліў люльку, прайшоў у кут тэрасы, паглядзеў на веснічкі і далей, на дарогу. Васілёнак.
@баляснік, -у, м. Матэрыял для вырабу балясаў.
@балячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. 1. Тое, што і болька.
2.перан. Разм. Недахоп, слабае месца ў дзейнасці, характары.— Ты на маю балячку не [цісні]. Ад самога сябе хапае, сасмылела ўсё ўнутры, — адсек Нікадзім. М.Ткачоў. [Блецьку] агарнуў смутак і безнадзейнасць. Балячкі яго душы былі разварушаны. Чорны.
// Пра чалавека з якімі-н. недахопамі, з-за якога бываюць непрыемнасці калектыву. Пакідаць .. [Шалюту] старшынёю нельга, гэта відавочна, але ж на якую работу паставіць такую балячку? Дуброўскі.
@бамбавоз, -а, м. Тое, што і бамбардзіроўшчык (у 1 знач.). Фронт падыходзіў зусім блізка, часта варожыя бамбавозы перапынялі работы на палях. Кулакоўскі.
@бамбаксавыя, -ых. Сямейства двухдольных раздзельнапялёсткавых раслін, блізкае да мальвавых.
@бамбарда, -ы, ДМ -дзе; Р мн. -аў; ж. Адна з першых буйнакаліберных агнястрэльных гармат, якая страляла каменнымі ядрамі.
[Фр. bombarde.]
@бамбардзір, -а, м. 1. У рускай дарэвалюцыйнай арміі — салдацкі чын у артылерыйскіх часцях.
2. Жук сямейства жужаляў, які пры самаабароне мае здольнасць выкідваць з свайго цела едкую вадкасць.
3.Разм. Ігрок, які часта забівае галы (у футболе, хакеі і пад.).
[Ням. Bombardier.]
@бамбардзіраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бамбардзіраваць.
@бамбардзіраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад бамбардзіраваць.
@бамбардзіравацца, -руецца; незак. Зал. да бамбардзіраваць.
@бамбардзіраваць, -рую, -руеш, -руе; незак., каго-што. 1. Абстрэльваць з артылерыйскіх гармат або скідваць з самалёта бомбы на каго-, што-н. Немцы бамбардзіравалі з паветра ўвесь гэты куток на ўсю яго разлегласць. Чорны.
// Удараць аб паверхню чаго-н. (пра часцінкі разнастайных рэчываў). З абабітай бляшанымі лістамі камеры, дзе адліўкі ачышчаліся шротам, які бамбардзіраваў іх, паволі выпаўзалі дэталі, падвешаныя на круках. Карпаў. Малыя часцінкі, зараджаныя за доўгі час вандравання ў космасе вялікай энергіяй, бамбардзіравалі корпус карабля, разбіваючыся аб яго і пакідаючы свае сляды. Шыцік.
2.перан. Разм. Тое, што і бамбіць (у 2 знач.). Два гады .. [Насця] бамбардзіравала здзіўленага Васіля супярэчлівымі лістамі. Шамякін.
@бамбардзіровачны, -ая, -ае. Прызначаны для бамбардзіроўкі. Бамбардзіровачная авіяцыя.
@бамбардзіроўка, -і, ДМ -роўцы; Р мн. -ровак; ж. Дзеянне паводле дзеясл. бамбардзіраваць (у 1 знач.).
@бамбардзіроўшчык, -а, м. 1. Ваенны самалёт, прызначаны для разбурэння чаго-н. з паветра. Эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў і штурмавікоў праносіліся над шашой і лесам, і зямля ўздрыгвала ад моцных глухіх выбухаў. Шамякін.
2.Разм. Лётчык бамбардзіровачнай авіяцыі.
@бамбардзірскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бамбардзіра, уласцівы бамбардзіру (у 1, 3 знач.). Бамбардзірская рота. Бамбардзірскі ўдар.
@бамбасховішча, -а, н. Сховішча, якое забяспечвае ахову людзей ад авіябомбаў. Спакою не было і ў шпіталі: штоноч трывога, параненых каго выносяць, каго выводзяць з палат у бамбасховішча... Марціновіч.
@бамбёжка, -і, ДМ -жцы; Р мн. -жак; ж. Разм. Дзеянне паводле дзеясл. бамбіць (у 1 знач.).
@бамбіза, -ы, м. Разм. лаянк. Пра высакарослага хлапца, мужчыну. Раптам з-за вугла дома выскачыў здаравенны бамбіза, схапіў дзяўчыну за плечы. Сачанка.
@бамбіць, -блю, -біш, -біць; незак., каго- што. 1. Атакаваць з паветра, скідваючы бомбы. Горад бамбілі нямецкія самалёты. Чорны.
2.перан. Разм. Безупынна турбаваць каго-н. просьбамі, лістамі і інш. Я бамбіў рапартамі начальства, прасіў адправіць мяне на фронт. Дзенісевіч.
@бамбук, -у, м. 1. Шматгадовая, радзей аднагадовая расліна сямейства злакавых з падземным карэнішчам і дрывяністым, вузлаватым, пустым усярэдзіне сцяблом.
/ у знач. зб. Нарэзаць бамбуку. 2. Матэрыял для вырабу садовай мэблі і інш. Нізенькія ложкі, стол, крэсліцы з тонкага бамбуку, здавалася, могуць рассыпацца пры першым дотыку. Б.Стральцоў.
[Малайск. bambu.]
@бамбукавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бамбуку. Бамбукавыя зараснікі. // Зроблены з бамбуку. Фурман стаяў перад партамі, трымаючы ў левай руцэ вялікія рукавіцы з аўчыны, а ў правай — сырамятную пугу на доўгім бамбукавым пугаўі. Брыль.
@бампер, -а, м. Буфер, які аслабляе сілу ўдару аўтамабіля пры сутыкненні з чым-н.
@банальна. 1.Прысл. да банальны.
2.у знач. вык. Шаблонна, збіта. [Авяр'ян:] — Толькі вяселле з машынай.. — гэта вельмі банальна. Куды прыгажэй — у вазку па сняжку ды з бомамі пад дугой. Ракітны.
@банальнасць, -і, ж. 1. Уласцівасць, асаблівасць банальнага. А.Кістаў лічыў ворагамі сапраўднага рэалістычнага мастацтва рамесніцкія штампы, халодную абыякавасць і банальнасць. “Маладосць”.
2. Збіты выраз, штамп; хадульны вобраз; агульнавядомая думка. Пераможаны ў гэтым слоўным турніры змушаны будзе адысціся, а з.. [дзяўчынай] астанецца той, хто больш нагаворыць ёй прыемных банальнасцей. Сіпакоў.
@банальны, -ая, -ае. Шаблонны, збіты, які страціў яркасць у сувязі з частым ужываннем. [Славіку] смешна стала, бо яго асабіста ўся кінагісторыя не ўсхвалявала ні на грам, не кранула ніводнай стрункі душы. Банальная драма. Шамякін.
@банан, -а, м. 1. Шматгадовая пальмападобная трапічная расліна сямейства бананавых.
2. Мучністы салодкі плод гэтай расліны. [Хлопчык] часта бегаў.. [у лес], каб сцягнуць какосавы арэх, банан і іншыя добрыя рэчы. Маўр.
[Ісп. banano, banana.]
@бананавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да банана. Бананавы ліст. // Заняты бананамі. Бананавыя плантацыі.
@банапартызм, -у, м. Форма дыктатуры буйной буржуазіі ў рэвалюцыйнай сітуацыі, калі контррэвалюцыйны ўрад, апіраючыся на ваенную сілу і лавіруючы паміж класамі, якія змагаюцца, імкнецца выдаць сябе за надкласавую, надпартыйную ўладу.
@банапартыст, -а, М -сце, м. Прыхільнік банапартызму.
@банапартыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да банапартыст.
@банапартысцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да банапартызму, банапартыста; уласцівы банапартызму.
@банбаньерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Уст. Прыгожа аздобленая скрыначка для цукерак.
[Фр. bonbonnière.]
@банда, -ы, ДМ -дзе, ж. Група злачынцаў, разбойнікаў; контррэвалюцыйны ўзброены атрад.
[Іт. banda.]
@бандаж, -а, м. Спец. 1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання сценак жывата або іншых частак цела ў пэўным становішчы.
2. Металічны вобад, які надзяваецца на часткі машын, на колы паравозаў, каб забяспечыць іх устойлівасць і засцерагчы ад зносу.
[Фр. bandage.]
@бандажны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бандажа (у 1 знач.). Бандажная майстэрня.
@бандажыст, -а, М -сце, м. Майстар па вырабу бандажоў (у 1 знач.).
@бандажыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бандажыст.
@бандарка, -і, ДМ -рцы, ж. Разм. Тое, што і бондарства. Ілья Раманавіч — сын бедняка. Узімку ходзіць з цэпам да багацеяў малаціць, а то займаецца бандаркай. Пестрак.
@бандарнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Тое, што і бандарыць.
@бандарны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бондарства. Гарадзішчанцы завальвалі слуцкі базар сваімі бандарнымі вырабамі — дзежкамі, бочкамі, кадаўбцамі. Палтаран.
@бандарня, -і, ж. Майстэрня, дзе вырабляюць бочкі, цабры, дзежы і пад. У вільготнай шэрані перад.. [Кавалёвым] вырысоўваліся будынкі смалакурні, бандарні, новая будоўля дзягцярні. Чарнышэвіч.
@бандароўна, -ы, ж. Дачка бондара.
@бандарыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. Займацца бондарствам. Сашка ўмеў рабіць усё: шкліць вокны і бандарыць, шыць абутак і сталярнічаць. Пянкрат.
@банджа, нескл., н. Струнны шчыпковы музычны інструмент амерыканскіх неграў. Акампанемент у складзе банджа, кастаньетаў і некалькіх гітар прайграў уступ усім вядомай песні. Скрыпка.
[Англ. banjo.]
@бандзюга, -і, м. Разм. зневаж. Бандыт.
@бандзюк, -а, м. Разм. зневаж. Тое, што і бандзюга. [Салавей:] — Але, таварышы, вы ж ведаеце, што ў Загальскіх балотах, ды і тут па хутарах яшчэ лазяць шляхецкія бандзюкі. Грахоўскі.
@бандура, -ы, ж. Украінскі шматструнны шчыпковы музычны інструмент з шырокім грыфам. Я палюбіў цябе, край украінскі, За слодыч музыкі бандур тваіх. Журба.
[Ад грэч. pandúra.]
@бандурыст, -а, М -сце, м. Музыкант, які іграе на бандуры.
@бандурыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бандурыст.
@бандыт, -а, М -дыце, м. Удзельнік банды; узброены рабаўнік, разбойнік. Многа буяных драпежных галоў Скацілася з плеч у бандытаў. Крапіва.
// Пра таго, хто належыць да контррэвалюцыйнай банды, варожага войска. [Дзюмон:] — Малайцы карэйцы! Так даюць гэтым бандытам па карку, што коцяцца яны на поўдзень без аглядкі. Шамякін.
[Іт. bandito.]
@бандытка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бандыт.
@бандытызм, -у, м. Злачынная дзейнасць, звязаная з удзелам у грабежніцкіх бандах, забойствах, арганізацыі ўзброеных паходаў. Была ўстаноўлена .. вінаватасць [Скуратовіча] у пажары і ў бандытызме. Чорны.
@бандыцкі, -ая, -ае. Уласцівы бандыту (бандытам). Бандыцкай душы Не прыкрыеш адзеннем, Яна прабівацца кінжаламі будзе. Броўка.
// Які належыць бандыту (бандытам). З Нью-Йорка трэск сухі ў эфіры глухне, Як востры ўдар бандыцкага нажа... Аўрамчык.
// Які складаецца з бандытаў. На пясчаным узгорку паказаўся бандыцкі ланцуг. Грахоўскі.
@бандэроль, -і, ж. 1. Шырокая папяровая абгортка для ўпакоўкі кніг, дакументаў пры паштовых перасылках.
// Паштовае адпраўленне ў такой упакоўцы. [Паштальён:] — А вам, Міхаіл Дзям'янавіч, сёння тры тэлеграмы, дзве заказныя бандэролі і пісем штук пяць. Даніленка.
2. Папяровая наклейка на тавары, якая сведчыць аб тым, што пошлінныя зборы за гэты тавар заплачаны.
[Фр. banderole.]
@бандэрольны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бандэролі. Бандэрольнае адпраўленне.
@баністыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Дапаможная навуковая дысцыпліна, якая вывучае гісторыю папяровых грашовых знакаў і бонаў.
[Фр. bonistigue.]
@банітэт, -у, М -тэце, м. Спец. Паказчык прадукцыйнасці лесу, які залежыць ад умоў яго вырастання.
[Лац. bonitas — дабраякаснасць.]
@баніфікацыя, -і, ж. Спец. Накідка на цану тавараў, якасць якіх вышэйшая, чым вызначана паводле дагавору.
[Фр. bonification.]
@баніцёр, -а, м. Спецыяліст, які праводзіць баніціроўку.
@баніціроўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Спец. 1. Ацэнка ўрадлівасці глебы.
2. Комплексная ацэнка жывёлы паводле яе племянных і прадукцыйных вартасцей.
@банк, -а, м. 1. а) У СССР — дзяржаўная ўстанова, якая ў адпаведнасці з народнагаспадарчым планам ажыццяўляе крэдытаванне дзейнасці прадпрыемстваў і фінансаванне капіталаўкладанняў, арганізуе безнаяўныя грашовыя разлікі паміж прадпрыемствамі і гаспадарчымі органамі і цэнтралізаваны зварот наяўных грошай. Дзяржаўны банк БССР. Камунальны банк. Інвестыцыйны банк. Міжнародны банк эканамічнага супрацоўніцтва; б) у капіталістычных краінах — фінансавая ўстанова, якая канцэнтруе пазыковы капітал і дае яго ў распараджэнне капіталістаў для атрымання прыбытку і звышпрыбытку.
2. У картачнай гульні — пэўная сума грошай, пастаўленая на кон. Сарваць банк. ◊ Трымаць банкгл. трымаць.
[Фр. bangue з іт.]
@банка/11, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Шкляная або бляшаная пасудзіна, звычайна цыліндрычнай формы. [Доўнар] паставіў на стол шкляную банку з п'яўкамі. Дуброўскі.На вокнах толькі стаяла некалькі бальзамінаў у ржавых банках ад кансерваў. Чорны.
○ Лейдэнская банка — фізічны прыбор для кандэнсацыі электрычнасці.
@банка/22, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Папярочная лаўка на вёсельным судне для весляроў і пасажыраў.
[Гал. bank.]
@банка/33, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Падводная водмель, узвышэнне ў адным месцы марскога дна.
[Гал. bank.]
@банкаваць, -кую, -куеш, -куе; незак. Выконваць пачаргова галоўную ролю ў картачнай гульні з банкам (у 2 знач.). У каго аказвалася старшая масць, той і садзіўся банкаваць. Колас.
@банкавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да банка (у 1 знач.); выконваецца банкам. Банкавая сістэма. Банкавы перавод.
@банкаўскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да банка (у 1 знач.); звязаны з банкам. Банкаўскі служачы. Банкаўскі чэк. Банкаўскі капітал. ○ Банкаўскі білетгл. білет.
@банкаўшчык, -а, м. Удзельнік азартнай гульні ў карты, які трымае банк, банкуе.
@банкет/11, -у, М -кеце, м. Урачысты абед ці вячэра з нагоды чаго-н. або ў гонар каго-н. У нас сёння з выпадку прэм'еры банкет у рэстаране... Васілевіч. Нямала я быў на банкетах, але Урачыстасці большай не знаю, Як гэта, калі мы раскройваем хлеб З свайго маладога ўраджаю. Танк.
[Фр. banguet.]
@банкет/22, -а, М -кеце, м. Спец. 1. Насып з грунту або камення для засцярогі якога-н. збудавання (чыгуначнага, гідратэхнічнага). [Каваль] убачыў .. [Паліну] адразу, ледзь машына ўзышла на шырокі каменны банкет. Савіцкі.
2. Невялікае ўзвышша каля ўмацавальнага вала для зручнасці стральбы з вінтовак.
// Пляцоўка для стральбы каля ўнутранага борта пад верхняй палубай ваеннага карабля.
[Фр. banguette.]
@банкетаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. банкетаваць.
@банкетаваць, -тую, -туеш, -туе; незак. 1. Удзельнічаць у банкеце; праводзіць час на банкеце. Дзе заедзе, банкетуе Сам ён, яго варта. Ні старому, ні малому Не спускае жартаў. Купала. У Станіслававай хаце справілі вяселле. Тут банкетавалі, а моладзь танцавала ў бараку, дзе звычайна спраўлялі вечарынкі. Чарнышэвіч.
2. Тое, што і баляваць (у 2 знач.).
3. Тое, што і баляваць (у З знач.). На руінах-папялішчах, На крывавых на ігрышчах Банкетуе пан. Бядуля.
@банкетка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Тып нізкай табурэткі з мяккім сядзеннем прамавугольнай або круглай формы. Антон Авяр'янавіч рашуча ўстаў з канапы і рассунуў стол.., схадзіў у спальню і на кухню і прыцягнуў адтуль усё, на чым толькі можна было сесці, — крэслы, табурэткі, банкеткі. Васілёнак.
@банкетны, -ая, -ае. Які мае адносіны да банкету1; у якім праводзіцца банкет. Банкетны стол. Банкетная зала.
@банкір, -а, м. Капіталіст, буйны акцыянер або ўладальнік банка.
[Фр. banguier.]
@банкірскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да банкіра, належыць банкіру. Банкірская кантора. Банкірскі дом. □ Большая частка банкірскага капіталу зусім фіктыўная і складаецца з даўгавых патрабаванняў (вэксаляў), дзяржаўных папер (якія прадстаўляюць ранейшы капітал) і акцый (пасведчанняў на атрыманне будучага даходу). Маркс.
@банкнотны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да банкнотаў. Банкнотнае абарачэнне.
@банкноты, -аў; адз.банкнот, -а, М -ноце, м. а) У СССР — білеты, што выпускае Дзяржаўны банк у выглядзе грошай, якія забяспечаны рэальнымі тавара-матэрыяльнымі каштоўнасцямі; б) у капіталістычных краінах — крэдытныя грошы, якія выпускаюцца эмісійнымі банкамі.
[Англ. banknotes.]
@банкрут, -а, М -круце, м. 1. Збяднелы неплацежаздольны даўжнік.
2.перан. Чалавек, які аказаўся няздольным апраўдаць чые-н. надзеі і пацярпеў ідэйнае крушэнне. Палітычныя банкруты. ◊ Злосны банкрут — купец, банкір, які ўхіляецца ад выканання сваіх даўгавых абавязацельстваў, хоць і з'яўляецца плацежаздольным.
@банкруцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да банкрута, банкруцтва; звязаны з банкрутам, банкруцтвам.
@банкруцтва, -а, н. 1. Страта даўгавой плацежаздольнасці ў выніку разарэння даўжніка.
2.перан. Правал у ідэйнай, палітычнай дзейнасці якой-н. асобы або арганізацыі. Банкруцтва палітыкі агрэсараў. [Ад фр. bangueroute.]
@баннік, -а, м. Спец. Круглая шчотка на доўгай палцы для прачысткі і змазвання гарматнага ствала.
@бант, -а, М -нце, м. Завязка са стужкі ў выглядзе вузла і дзвюх або некалькіх свабодна выпушчаных петляў. Брамку адчыніла прыгожая дзяўчына з блакітным бантам у чорных, як антрацыт, косах. Шамякін.
[Ад ням. Band.]
@бантоўка, -і, ДМ -тоўцы; Р мн. -товак; ж. Сустрэчная складка на спадніцах і інш. Спадніца з бантоўкай.
@банту, нескл. Сям'я моў карэннага насельніцтва Паўднёвай і Цэнтральнай Афрыкі, якое складаецца з шэрагу народнасцей.
@банцік, -а, м. Памянш. да бант.
@банька/11, -і, ДМ -ньцы; Р мн. -нек; ж. Шырокае металічнае кольца для прымацавання касы да касся. У сенцах Анішчык пугаўём выкочвае з-пад ложка баньку ад касы. Мурашка.
@банька/22гл. банькі.
@банькі, -нек; адз.банька, -і, ДМ -ньцы, ж. Набор невялікіх шклянак, якія ўжываюцца ў медыцыне, каб выклікаць прыліў крыві да скуры. Паставіць банькі.
@баптызм, -у, м. Рэлігійная плынь у сучасным хрысціянстве, якая прапаведуе хрышчэнне ў сталым узросце і адмаўляе некаторыя абрады і догматы хрысціянскай царквы.
[Ад грэч. baptizō — хрышчу.]
@баптыст, -а, М -сце, м. Паслядоўнік баптызму.
@баптыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да баптыст.
@баптысцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да баптызму, баптыстаў. Баптысцкая секта. Баптысцкае асяроддзе.
@бар/11, -а, м. 1. Невялікі рэстаран або частка рэстарана, дзе наведвальнікаў абслугоўваюць ля высокай стойкі. У бары былі асобныя пакоі, дзе сталыя наведвальнікі маглі займацца картачнай гульнёй. Лынькоў.
2. Невялікі буфет або аддзяленне ў шафе, буфеце для він.
[Англ. bar.]
@бар/22, -а, м. Спец. Адзінка вымярэння ціску.
[Ад грэч. baros — цяжар.]
@бар/33, -а, м. Падводная пясчаная наносная мель у прыбярэжнай паласе мора перад вусцем ракі.
@бар/44, -а, м. Спец. Галоўная рабочая частка ўрубавай машыны і горнага камбайна, якая ўгрызаецца ў пароду.
[Англ. bar.]
@бараапарат, -а, М -раце, м. Апарат для лячэння шляхам змянення ціску паветра ў параўнанні з атмасферным.
@барабан, -а, м. 1. Ударны музычны інструмент у выглядзе шырокага цыліндра або рамы, на якія з аднаго ці двух бакоў нацягнута скура. Бадзёрыя гукі труб і зычны стук барабана біліся ў шыбы вокан, вабячы Рыгора. Гартны. З вясны да восені кожнай раніцы чуюцца тут гукі горна, гулкія ўдары барабана, дзіцячыя галасы, смех, песні. Хомчанка.
2.Спец. У розных машынах і механізмах — рухомая дэталь, якая мае форму цыліндра. На версе стары Тодарчык ці сама Волька Янкава кідаюць снапы ў барабан — у чорную ляпу малатарні. Пташнікаў. Сцёпка паспеў расстраляць усе патроны і зноў зарадзіў барабан. Хомчанка.
3.Спец. Цыліндрычная або шматгранная частка будынка, якая падтрымлівае купал. На выступе густа раслі дрэвы, а між дрэў шарэла вузкая будыніна, падобная на царкву без барабанаў і купалаў. Караткевіч.
@барабаніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. 1. Біць у барабан (бубен), іграць на барабане (у 1 знач.). Вову крыкнула Рая: — Бубен на, барабань!.. Ды ўсё роўна іграе Штосьці сумна баян. Смагаровіч.
2.Разм. Часта і дробна стукаць па чым-н. І вось, нібы сярэбраны гарох, Дождж барабаніць па вагонным даху. Бураўкін. Дзяжурны барабаніў у павешаную бляху. Чарот. Толькі паслухалі [падпольшчыкі] зводку, як нехта пачаў барабаніць у дзверы. Новікаў.
// Бразгаць ад холаду, ветру. Ад ветру барабанілі шыбы. □ Ва ўсім целе .. [Панасюк] адчуваў холад. Сціснуў зубы, каб не барабанілі. Бядуля.
// перан.; што і без дап. Гучна. без майстэрства, невыразна гаварыць, чытаць, іграць на якім-н. інструменце. За кулісамі хтосьці барабаніў польку на раялі. □ Адзін з артыстаў, стоячы на калідоры, барабаніў вершы. Гартны. — Ты, Іван, сёння барабаніш і барабаніш, дай жа чалавеку сказаць, — перапыніла яго Мар'я Андрэеўна. Хадановіч.
@барабанны, -ая, -ае. Які мае адносіны да барабана.
○ Барабанная перапонкагл. перапонка.
@барабаншчык, -а, м. 1. Салдат або піянер. які адбівае такт на барабане пры маршыроўцы; музыкант аркестра, які іграе на барабане.
2. Працаўнік, які падае снапы ў барабан малатарні. Маша.. падавала цяжкія снапы барабаншчыку: ёй хацелася ператрымаць іх усе ў сваіх руках. Шамякін.
◊ Адстаўной казы барабаншчык (іран.) — чалавек, які не заслугоўвае ніякай увагі, з якім ніхто не лічыцца.
@барабулька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. Марская промыславая рыба сямейства султанкавых.
@баравік, -а, м. Высокакаштоўны ядомы грыб з светла- ці цёмна-карычневай шапкай і белай тоўстай ножкай; белы грыб.
○ Заечы баравік — атрутны грыб, падобны па форме на баравік, але зеленаватага колеру.
@баравіковы, -ая, -ае. Які належыць баравіку. Баравіковы корань. // Багаты на баравікі. Баравіковыя мясціны.
@баравіна, -ы, ж. Узвышаны ўчастак лесу ў бары. Я помню летнія часіны І вас, грыбныя баравіны! Колас. Косцік тупае ад палянкі да палянкі, ад баравіны да баравіны, збірае суніцы і ссыпае іх у свой гарлачык. Даніленка.
@баравінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. 1.Памянш. да баравіна. Ад чыгункі да самай шашы Ганя, як бывалы чалавек, ведала тут кожную палянку, кожную баравінку, кожнае балотца. Грамовіч.
2. Сорт летняй яблыні, на якой растуць буйныя, светла-жоўтыя з паласатым румянцам кісла-салодкія яблыкі.
3. Плод гэтага дрэва. Налітыя вераснем, ірдзеюць пепінкі шафранныя, папяроўкі, штрэйфлінгі, баравінкі. Кірэйчык.
@баравіца, -ы, ж. Лясная трава, якая расце па нізкіх мясцінах і па берагах баравых азёр.
@баравы, -ая, -ое. Які расце або знаходзіцца ў бары. Захісталася сасонка баравая. Багдановіч. Воз скакаў па карэнні, якім была знітавана ўся баравая дарога. Сабаленка.
// Уласцівы бору. Песня ўдалеч плыве, Адгукаецца ціш баравая. Гілевіч. Ходзіць месяц дазорам па цёплай расе, Баравое жыццё аглядае. А.Александровіч.
// Багаты на бары. Вясна ўжо настала, прынесла турботы, Узрушыла птушак і край баравы. Ляпёшкін.
◊ І не шум баравыгл. шум.
@бараграма, -ы, ж. Спец. Крывая запісу барографа.
[Грэч. baros — цяжар, gramma — запіс.]
@барада, -ы, ДМ -дзе; мн.бароды, -аў; ж. 1. Пярэдняя частка ніжняй сківіцы. На галаве — касынка, завязаная пад бараду. Брыль. Андрэйка даставаў да стала толькі барадой. Бядуля. [Коля] як ляжаў тварам уніз, так адчуваў, што барада дробна стукае аб мёрзлую зямлю. Чорны.
2. Валасяное покрыва ніжняй часткі твару. Барада заслала грудзі, Срэбра ў чорнай барадзе. Бялевіч.
// перан. Разм. Пра чалавека з такім валасяным покрывам.
// У некаторых жывёл і птушак — пучок доўгіх валасоў ці пер'я ля шыі і на грудзях. Але ў казы (глядзі, брыда!) Свая ёсць нават барада. Крапіва.
3. Касмыль недапрадзенай кудзелі льну, воўны. Падсунуўшы да агню ўслон, на якім тырчала прасніца з барадой кужалю, сядзела і маці, цётка Аўдоцця. Мележ.
// Наогул усё калматае, што нагадвае касмыль. З-пад барабана выскачыла першая вялікая пакамечаная барада саломы. Васілевіч. Лес глядзіць з-пад зялёных веек самацветамі воч птушыных, .. аганькамі ўспыхнуўшых красак, вугалькамі суніц і касцянак, што гараць на бародах моху... Арочка.
// Зблытаныя ніткі, лёска і інш. І толькі тут, на беразе возера, даведаўся я, што за машына гэты спінінг! Размахнуўся першы раз — у куст блясну ўсадзіў. Махнуў другі раз — “бараду” зрабіў, ды такую, што разблытаў яе толькі праз тыдзень. Шашкоў.
4. Невялікі кусцік жыта, каля якога спраўляюць дажынкі пры заканчэнні жніва. З каласоў завязалі [жнеі] Бараду, як вялося. Каб трубою, казалі, Штогод жыта вілося. Калачынскі.
◊ Анекдот з барадоюгл. анекдот. Дзіравая барада — пра таго, хто, едучы, абліваецца стравай. Казліная барада — рэдкая, вузкая, непрыглядная барада. Навіна з барадоюгл. навіна. Смяяцца ў барадугл. смяяцца.
@барадаты, -ая, -ае.
1. Які мае бараду (у .2 знач.). Высокі барадаты дзед жвава махаў вяслом. Якімовіч. Дрэвы — нібы дзяды: Сівізна на галінах кашлатых. Я прыходжу сюды, Як на сход мудрацоў барадатых. Макаль.
/ у знач. наз.барадаты, -ага, м. Ажно ўзмаліўся барадаты: — Браток, хоць паўжывым ты адпусці ў двор! Дальбог, не я, а козы вінаваты... Валасевіч.
// Пра што-н. калматае, нібы зарослае барадой. А то былі ўсё вузенькія ніўкі-шнурочкі, адмежаваныя .. пукатымі, барадатымі межкамі, як змейкамі, што беглі між сцен жыта. Гартны.
2.Разм. Даўні, здаўна вядомы. Словам, дружба ў нас барадатая, стрэльбы ў нас аднолькавыя, дубальтоўкі, пароўну заўсёды мы здабычы вязём з паездкі... Грамовіч.
@барадач, -а, м. 1.Разм. Чалавек з барадой (у 2 знач.). У некаторых толькі ледзь- ледзь высядалі вусікі. Затое ж трапіўся і адзін барадач. Колас.
2. Вялікая драпежная птушка сямейства ястрабіных з пучком пер'я пад дзюбай.
// Пра жывёлін і птушак з бародамі. Барадач-казёл смакуе галінкі маладых дрэўцаў. Сачанка. У прыціхлым асінніку паназіраў за барадачом-глушцом, што карміўся мядзяным лісцем. Ігнаценка.
3. Паўднёвая шматгадовая расліна сямейства злакаў, якая з'яўляецца добрым кормам для жывёлы і выкарыстоўваецца для замацавання пяскоў.
@бараж, -у, м. Спец. 1. Загарода ў паветры ў выглядзе паднятых і прывязаных стальнымі тросамі аэрастатаў, якая перашкаджае палёту самалётаў праціўніка.
2. Сукупнасць сродкаў загароды супраць надводных і падводных караблёў.
3. Збудаванне ў выглядзе падпорнай сценкі на горных участках чыгункі для аховы яе ад размыву.
[Фр. barrage.]
@баражыраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. баражыраваць.
@баражыраваць, -рую, -руеш, -руе; незак. Патруляваць у паветры для аховы аб'ектаў ад авіяцыі праціўніка (пра самалёты).
@баразёнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. 1.Памянш. да баразна (у 1, 2 знач.). А я жыта не жала, у баразёнцы ляжала. З нар.
2. Падоўжнае заглыбленне на пласцінках як спосаб гуказапісу. Блішчастая галоўка мембраны вострай іголкай застыла на першай баразёнцы пласцінкі. Паўлаў.
@баразна, -ы; мн. барозны, -разён; ж. 1. Доўгі паглыблены прарэз на паверхні глебы. зроблены плугам ці іншымі сельскагаспадарчымі прыладамі. Баразна вылузвалася з-пад лемяша, бегла за плугам, цьмяна пабліскваючы на сонцы, і слалася, гарнулася да свежага загона. Капыловіч.
// Выараны плугам рад бульбы. Разараўшы шэсць баразён, па дзве на выбіральшчыка, Андрэй выпраг з плуга каня і закурыў. Чарнышэвіч.
2. Падоўжанае паглыбленне на чым-н.; маршчына, складка. У.. [Намысніка] ўжо на шчоках прарэзаліся ад носа да падбародка глыбокія барозны. Грамовіч. Вада ледзь прыкрывае пясок водмелі, пакідаючы на ім лёгкія барозны. В.Вольскі.
3.перан. Пачынанне ў якой-н. галіне. Пракласці першую баразну. // Лінія размежавання паміж чым-н.
@баразнаваты, -ая, -ае. Разм. Пакрыты барознамі, баразёнкамі. Баразнаватая паверхня.
@баразніцца, -розніцца; незак. Зал. да баразніць.
@баразніць, -разню, -розніш, -розніць; незак., што. 1. Пракладаць барозны.
// Пакідаць пасля сябе сляды, падобныя на барозны. Мора баразнілі рыбацкія шхуны, баркасы. Карпаў.
2.перан. Утвараць складкі, маршчыны.
@баразон, -у, м. Штучна створанае вельмі цвёрдае крышталічнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца пры механічнай апрацоўцы паверхні металаў, шкла і інш. і пры вырабе тэрмаўстойлівых ізалятараў.
@барак, -рка,м. Тое, што і ворчык.
@барак, -а, м. Лёгкае збудаванне для часовага жылля, бальнічных мэт. Хвала студэнцкаму бараку — Прытулку нашых дум і мар! Аўрамчык. Горад яшчэ ляжаў у руінах. Людзі жылі ў бараках і зямлянках. Асіпенка. Такім я і запомніў яго з тых далёкіх год вайны, калі Ганс Кегель заходзіў зрэдку да нас, у барак. Сачанка.
[Фр. barague.]
@баракамера, -ы, ж. Спец. Герметычна закрытае памяшканне, у якім штучна зменьваецца ціск паветра і даследуецца ўплыў вышыні і змененага газавага асяроддзя на арганізм чалавека.
[Грэч. baros — цяжар і camera — пакой.]
@баракамерны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да баракамеры. Баракамерныя выпрабаванні.
@бараметрычны, -ая, -ае. Спец. Звязаны з атмасферным ціскам. Бараметрычныя вымярэнні.
@баран/11, -а, м. 1. Самец авечкі.
2. Дзікая млекакормячая траваедная жывёліна сямейства пустарогіх з густой кучаравай шэрсцю, якая водзіцца ў высакагорнай мясцовасці. Горны баран. Снежны баран. 3. Тое, што і бакас. Баран увесь час крычыць над лугамі, лётаючы недзе вельмі высока. Лупсякоў.
4.Лаянк. Пра тупога, някемлівага чалавека. Другі баран — ні “бэ”, ні “мя”, А любіць гучнае імя. Крапіва.
◊ Уперціся як барангл. уперціся. Як баран на новыя вароты (глядзець) — глядзець на што-н. разгублена, тупа, нічога не разумеючы. Як баран у аптэцы (іран.) —пра чалавека, які нічога не разумее. Як баран у біблію (глядзець) — глядзець, нічога не разумеючы.
@баран/22, -а, м. Двухручны рубанак для стругання дошак.
@барана, -ы; мн. бароны; -рон; ж. Землеапрацоўчая прылада ў выглядзе рамы з вертыкальнымі зубамі або дыскамі, пры дапамозе якой разрыхляюць глебу. Крутаплечы, з пудовымі кулакамі, каваль Кастусь Махнач з ранку да вечара рамантаваў са сваімі памочнікамі плугі, бароны, перацягваў колы, акоўваў перадкі. Курто. Заблішчалі ў праменях сонца дыскавыя бароны і пайшлі рэзаць гэтыя доўгія палоскі. Сташэўскі.
@баранавалок, -а, м. Абл. Тое, што і баранавальшчык. [Хлапчук] быў касцом і аратым, баранавалокам і пастухом. Бялевіч.— Будзеш між іх, баранавалокаў, за брыгадзіра, — сказаў.. [дзядзьку Свігачу] раніцай старшыня калгаса. Грамовіч.
@баранавальшчык, -а, м. Той, хто барануе. Запыленыя з ног да выгараўшых валасоў баранавальшчыкі.. былі падобны да шахцёраў. Шамякін.
@баранавальшчыца, -ы, ж. Жан. да баранавальшчык.
@баранаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. баранаваць.
@баранаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад баранаваць.
2.у знач. прым. Апрацаваны, разрыхлены бараною. Баранаванае поле.
@баранавацца, -нуецца; незак. 1. Паддавацца баранаванню. Дзірваністая глеба дрэнна барануецца. 2.Зал. да баранаваць (у 1 знач.).
@баранаваць, -ную, -нуеш, -нуе; незак., што. 1. Разрыхляць бараной зямлю. Прыйдзе вясна, трэба баранаваць, культываваць зябліва. Пестрак.
// Апрацоўваць пры дапамозе бараны ўсходы пасеянага, пасаджанага. Яшчэ зусім нядаўна Коля працаваў на гэтых палетках: выбіраў і ссыпаў у капцы бульбу, а пасля і жыта баранаваў. Якімовіч.
2.Разм. Пакідаць баразну, след (пра што-н., што можа драпаць). Жэрдка баранавала зямлю. □ Антось Байбак нават пайшоў у скокі і баранаваў пясок на вуліцы старымі ботамі. Колас.
◊ Баранаваць нагамі — валачыць ногі (пра п'янага).
@баранеса, -ы, ж. Жонка ці дачка барона. А старая баранеса, якую ўсе паважалі за яе знатнасць і вядомасць, нават наведала брата і пасля прысылала яму букеты кветак з сваёй вялікай аранжарэі. Лынькоў.
@баранет, -а, М -неце, м. Дваранскі тытул у Англіі, які займае прамежкавую ступень паміж ніжэйшым і вышэйшым дваранствам.
// Асоба, якая мае гэты тытул.
@бараніна, -ы, ж. Мяса барана ці авечкі. Плоў з баранінай. □ Ніяк Ваўку ў аўчарню не прабрацца І смачнае бараніны не мець. Корбан.
@бараніцца, -ранюся, -ронішся, -роніцца; незак. Абараняцца, адбіваючы напад праціўніка, ворага. Ёсць што бараніць нам і чым бараніцца, Скала непрыступная наша граніца. Крапіва. Мы паспрабавалі бараніцца гранатамі, але і гранат хапіла на некалькі мінут. Няхай.
// Разм. Засцерагаць сябе ад каго-, чаго-н. Ад чалавека лягчэй бараніцца, калі той нападае адкрыта, а не б'е ў спіну, знянацку. Шамякін. Ляныя валы паціху ідуць уперадзе сахі, бароняцца хвастамі ад аваднёў і мух, махаюць галовамі, аж ярмо рыпіць. Галавач.
@бараніць, -раню, -роніш, -роніць; незак. 1.каго-што. Пільна ахоўваць ад нападу ворагаў. Няхай на Волзе ці Кубані Салдацкія міналі дні, І там я у любым змаганні Свой край бацькоўскі бараніў. Астрэйка. Не страшна смерць Свабоду хто бароніць, Будуе хто Нязнаны новы свет. Чарот.
// Засцерагаць ад чаго-н. непрыемнага. Ватоўка, бы якое рэшата, не бароніць ад сібернага ветру. Мыслівец.
2.што. Адстойваць што-н. Міколку часта даводзіцца спрачацца і заўзята бараніць свае думкі, даводзіць іх правільнасць. Шынклер.
◊ Барані божагл. бог. Няхай бог бароніцьгл. бог.
@баранка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Тое, што і абаранак (у 2 знач.). Валодзя як і не чуе слоў Варанецкага, яшчэ мацней налягае на баранку. Дуброўскі. Паўтаратонка падскоквае на карчах, выбоінах. За баранкай Мацвееў. Навуменка.
@баранковы, -ая, -ае. Зроблены з баранка. Здаравенны рыжавусы мужчына ў скураным паліто з цёплым баранковым каўняром і ў высокай баранковай шапцы шумна ўваліўся ў пярэдні пакой. Хадкевіч.
@барановы, -ая, -ае. Атрыманы з барана; зроблены з аўчыны барана. Барановы лой. Барановая шапка,
@баранок, -нка, м. Вырабленая аўчынка баранчыка.
@бараноў, -нова. Які належыць барану. Бараноў рог. □ Аднойчы.. [Люся] дапамагала маці на кухні абіраць бульбу і са страхам пазірала, як Амархан абгрызаў баранову лапатку. Даніленка.
◊ Сагнуць (скруціць) у бараноў роггл. сагнуць.
@баранчык, -а, м. 1. Маленькі баран, ягня.
2.Разм. Тое, што і бакас. І моўкнуць птушкі ў цёмным лесе; Баранчык божы ў паднябессі Бляе маркотна над балотам. Колас. Ведаеш, што гэта за птушка? Баранчык— бакасова мянушка. Лужанін.
3.толькі мн. (баранчыкі, -аў). Невялікія пеністыя хвалі на вадзе. Праз паўгадзіны ўжо не было сумнення, што будзе бура. Трывожна забегалі баранчыкі, вецер зрабіўся парывісты і ўвесь час змяняўся. Маўр.
// толькі мн. (баранчыкі, -аў). Невялікія кучаравыя воблакі. Па небе плылі баранчыкі. 4. Гайка з двума вушкамі, якую закручваюць рукамі.
@бараскоп, -а, м. Прылада для выяўлення змен ціску паветра.
[Грэч. bаros — цяжар і skoreō — гляджу.]
@бараты, -аў. Група мінералаў, якія з'яўляюцца солямі борных кіслот.
@баратэрапія, -і, ж. Спец. Метад лячэння, пры якім штучна змяняецца атмасферны ціск, каб павялічыць напаўненне крывёй сасудаў якога-н. органа або часткі цела чалавека.
@барахліць, -лю, -ліш, -ліць; незак. Разм. Працаваць кепска, з перабоямі (пра маторы, механізмы і інш.). А тут — неспадзяванасць: не працаваў Сямёнаў станок. — Што здарылася?— кінуліся да яго майстар і брыгадзір. — Пачынае барахліць; калі не паправіць, можна вывесці са строю. Шыцік.
@барахло, -а, н., зб. 1.Разм. Разнастайныя старыя рэчы, дамашні скарб. [Макар:] — Нас толькі што абмундзіравалі. Мы ішлі строем да казармы, дык я от папрасіўся аднесці дадому барахло сваё. Сабаленка.
// Непрыгодныя рэчы, старызна, хлам.
// Пра што-н. дробязнае, нязначнае. [Клім:]—Аглоблі робім, драбінкі для калёс, барахло рознае, як кажуць... Галавач.
2.перан. Пра што-н. дрэннае, паганае. Сляпыя акенцы, пабітае шкло — Не хаты, а так — барахло. Колас.
@барахолка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Разм. Рынак, дзе прадаюць з рук розныя, пераважна ўжываныя, рэчы. Цяпер жа тут ішоў мітуслівы гандаль рознымі анучамі і неданоскамі. Безумоўна, не без новых рэчаў. Але так выразна і называлася гэта месца — “барахолка”. Грамовіч.
@барахольшчык, -а, м. Разм. 1. Чалавек, які скуплівае і перапрадае старыя рэчы.
2. Чалавек, які захапляецца набыццём рэчаў, асабліва адзення, абутку.
@барахольшчыца, -ы, ж. Разм. Жан. да барахольшчык.
@барацыт, -у, М -цыце, м. Мінерал, двайная соль хлорыстага і борнакіслага магнію, якая выкарыстоўваецца для прыгатавання розных борных прэпаратаў.
@барацьба, -ы, ж. 1. Адзінаборства дваіх, кожны з якіх імкнецца здужаць праціўніка. Барацьба асілкаў. // Від спорту, сілавое змаганне паводле пэўных правіл, пры якім удзельнікі імкнуцца пакласці адзін другога на лапаткі. Класічная барацьба. // Каманднае або асабістае спартыўнае спаборніцтва. Адразу ж.. у барацьбу ўступаюць веласіпедысткі на гоначных машынах. “Звязда”. Шахматная барацьба грунтуецца на суровай, вельмі паслядоўнай логіцы. “Маладосць”.
2. Змаганне супрацьлеглых класавых, грамадскіх, ідэйных сіл, у якім кожны з бакоў імкнецца атрымаць перамогу. Класавая барацьба. Нацыянальна-вызваленчая барацьба. □ Праблемы ідэалагічнай барацьбы ўсё больш выходзяць на першы план, а праўда аб сацыялізме — магутная зброя ў гэтай барацьбе. Брэжнеў. Налібоцкая пушча.. ператварылася ў адно з вогнішчаў усенароднай партызанскай барацьбы. Брыль. Не на жыццё, а на смерць вялася ў гэтай вайне барацьба паміж сацыялізмам, які з'яўляецца будучыняй усяго чалавецтва, і фашызмам. “Звязда”.
3.за што. Актыўная дзейнасць, накіраваная на дасягненне пэўнай мэты. Барацьба за мір. Барацьба за пабудову камунізма. Барацьба за павышэнне прадукцыйнасці працы. Барацьба за датэрміновае выкананне плана. Барацьба за ўраджай. Барацьба за існаванне. // з чым. Дзейнасць на пераадоленне чаго-н. Барацьба са стыхіяй. Барацьба з безгаспадарчасцю. Барацьба з пустазеллем. Барацьба з перажыткамі мінулага. 4.перан. Сутычка процілеглых, супярэчлівых пачуццяў, імкненняў і ўнутраныя намаганні аддаць перавагу чаму-н. аднаму з іх. У мяне, у глыбіні пачуццяў, ішла нейкая добра нявызначаная мною барацьба. Нікановіч.
○ Вольная барацьба — від спартыўнай барацьбы, якая адрозніваецца сваімі правіламі ад класічнай.
@барацьбіт, -а, М -біце, м. Удзельнік барацьбы за што-н. Барацьбіты падполля. □ У спіс барацьбітоў за мір і я Сваё імя паставіць права маю. Зарыцкі.
// Актыўны дзеяч, змагар за распаўсюджанне новага, перадавога. Ударнік — барацьбіт за высокія тэмпы, за беззаганную якасць работы. Шынклер. Песенны голас паэта .. ўздымаецца да голасу барацьбіта, у якога ёсць пэўная мэта і ваяўнічы запал. Хведаровіч.
@барацьбітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да барацьбіт.
@барачнік, -а, м. Рабочы на барцы.
@барачны/1, -ая, -ае. Які мае адносіны да баркі. Барачны каркас. // З якога робяць баркі. Барачныя драніцы.
@барачны/2, -ая, -ае. Які мае адносіны да барака, уласцівы бараку. Барачны калідор. Барачнае жыццё. // Які па выгляду нагадвае барак. Будыніна барачнага тыпу.
@барбаміл, -у, м. Снатворны сродак з групы барбітуратаў.
@барбарыс, -у, м. 1. Калючая кустовая расліна сямейства барбарысавых. Матор усхліпнуў, і машына, абдаўшы дымком купчастыя кусцікі барбарысу, рушыла на Курманскі гасцінец. Стаховіч.
2.зб. Прадаўгаватыя кіслыя чырвоныя ягады гэтай расліны. Назбіраць барбарысу.
@барбарысавы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да барбарысу. Барбарысавы куст. // Прыгатаваны з ягад барбарысу. Барбарысавае варэнне. 2.у знач. наз.барбарысавыя, -ых. Сямейства раздзельнапялёсткавых травяністых ці кустовых раслін з пладамі ў выглядзе ягад або каробачак.
@барбацін, -а і -у, м. 1. -у. Фаянсавае цеста для нанясення ляпных упрыгожанняў на керамічныя вырабы.
2. -а. Ваза з расфарбаванымі пукатымі кветкамі і лісцем.
[Фр. barbotine.]
@барбітураты, -аў. Група лекавых рэчываў, якія з'яўляюцца снатворнымі і наркатычнымі сродкамі.
@барбос, -а, м. 1. Дваровы сабака.
2.Лаянк. Пра злога, грубага чалавека. Наперадзе ўсё ліха, зло І здзекі панскага барбоса. Колас.
@барва, -ы, ж. 1. Фарба, афарбоўка, колер. Цешыцца было чым: летам агародчык буяў усімі барвамі красы. Мележ. [Галя:] — Звярніце ўвагу: якія барвы! Сотня адценняў — пачынаючы ад цёмна-зялёнага да цёмна-пурпуровага. Дубоўка.
2. Чырвань, густа-чырвоны колер. І ўрэшце — неба. Неба, якое ўсё мацней адлівае пякельнай, смяротнай і трывожнай барвай. Караткевіч. Барвай набрынялі пеністыя лёгкія хмаркі, чырвань заліла ўсё: і лес, і вёску, і паплавы. Капыловіч.
@барваваты, -ая, -ае. З барвовым адценнем. Не стаў я падглядваць за прыватным Жыццём незнаёмых птушак, Бо ў небе ўспыхнула шмат барваватых З жоўтым адценнем стужак. Панчанка.
@барваваць, барвуе; незак. Надаваць барвовы колер чаму-н.
@барвавець, -вавее і барвовець, -вовее; незак. 1. Чырванець, займацца чырванню. Там, за лесам, неспакойна барвавела неба. Лупсякоў. Макухаў твар барвавее, у вачах злосць. Асіпенка.
2. Вылучацца сваім барвовым колерам, віднецца. Ты бачыш? — Сягоння на ўсходзе Без ліку сцягі барвавеюць. Панчанка.
@барвенак, -нку, м. Шматгадовая вечназялёная травяністая расліна сямейства кутравых.
@барвенкавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да барвенку. Барвенкавы ліст.
@барвець, -вее; незак. Тое, што і барвавець (у 2 знач.). Грывы канчаліся трохі наводдаль, а за імі.. барвелі ў густой зелені плямы ўжо чырвоных асінак. Караткевіч.
@барвісты, -ая, -ае. З моцнай барвовай афарбоўкай. Я з ім падружыў на вячэрніх прывалах, Калі пры агні, у лясочку барвістым, Мне лыжку давалі і хлеба кавалак. Лужанін.
@барвовасць, -і, ж. Уласцівасць барвовага; барвовае адценне. Крамлёўскіх зор агністая барвовасць Усю зямную абдымае шыр. Астрэйка.
@барвовецьгл. барвавець.
@барвовіць, -вовіць; незак. Тое, што і барваваць. Ярмоленка крыху памаўчаў, прыжмурыўшыся на нізкае сонца, якое барвовіла паўнеба і залаціла стрэхі хат і зямлянак. Сіўцоў.
@барвовы, -ая, -ае. Густа-чырвоны, пурпуровы. Недзе недалёка неба асвяцілася барвовым зарывам. Грахоўскі. Петражыцкі ўвесь, з ног да галавы, стаў барвовы, як ад агню. Пташнікаў.
@барвянец, -нцу, м. Густа-чырвоны, пурпуровы колер. Тыя дрэвы, што засталіся, змянілі свой зялёны ўбор на барвянец і золата, дэманструючы гэтым непарушнасць законаў жыцця і смерці. Мікуліч.
@барвянець, -нее; незак. Тое, што і барвавець. Барвянеў трапяткі над сялібамі сцяг, Абвяшчаючы волю і долю... Гурло.
@барвяністы, -ая, -ае. Тое, што і барвісты. Барвяністых прысад паясы Паплылі ўдалячынь — пад нябёсы. І.Калеснік.
@барвяніца, -ы, ж. Тое, што і барвянец. Ападзе барвяніцай рабіна на дол І застыне ў чаканні спатканняў высёлых. Кірэенка.
@барвяніцца, -ніцца; незак. Тое, што і барвавець. Успомнілася,.. як ужо ўвечары, калі марозна барвянілася зара на захадзе, бацька накладаў мяшкі на калёсы... Зарэцкі.
@барвянцовы, -ая, -ае. Тое, што і барвісты. На крушняярскіх ускраінах узнік бразгат, лямант, грукат, а над усім гэтым запанавала барвянцовае полымя раптоўна ўзнікшых пажараў. Мікуліч.
@барвяны, -ая, -ае. Тое, што і барвовы. Насустрач сонцу праз блакітны дым агеньчык бліснуў стужкаю барвянай. Аўрамчык.
@бард, -а, М -дзе, м. Спявак-паэт старажытных кельцкіх плямёнаў; у вобразным ужыванні — наогул паэт, пясняр. Узышоў зноў ясны месяц На лады ўсе перапеты У вершах даўніх і сучасных Бардаў, песняроў, паэтаў. Танк.
[Кельц. bard.]
@бардзюр, -а, м. Шлячок, які абрамляе край тканіны, вырабаў з тканіны, шпалераў. Бардзюр для шпалераў. // Паласа дэкаратыўных раслін, якая абрамляе плошчы, пляцоўкі, тратуары; скульптурныя аздабленні сцен і інш. У прагалінах між кустоўя бэзу, нізкіх падстрыжаных бардзюраў з язміну нам відна нізіна колішняга прыгараду, забудаваная новымі дамамі з чырвонымі дахамі, з антэнамі на іх. Скрыган.
[Фр. bordure.]
@бардо/11, нязм., н. Гатунак чырвонага віна (паводле назвы французскага горада Бардо).
@бардо/22, нязм. прым. Цёмна-чырвоны. Сукенка колеру бардо.
@бардовы, -ая, -ае. Разм. Тое, што і бардо2. За цёмна-зялёнай заслонай панічоўвіднеліся бардовыя рамы вокан. Сабаленка.
@бардоскі, -ая, -ае. У выразе: бардоская вадкасцьгл. вадкасць.
@бар'ер, -а, м. 1. Невысокая перагародка, якой аддзяляецца што-н. ад чаго-н. У канцы залы ўзвышаўся памост накшталт тэатральнай сцэны, адгароджаны ад публікі моцным, хоць і нясклёпістым бар'ерам. Колас.
// Наогул перашкода для чаго-н. І вось цяпер, калі тэрмінова спатрэбілася вынайсці супроцьапоўзневы бар'ер, розум Бяляніна пачаў працаваць з новай сілай. “Полымя”.
2. Спецыяльная перашкода, якая ўстанаўліваецца для пераадолення на бегавой дарожцы, арэне цырка і інш. Аддзяленне кавалерыстаў брала бар'ер — і з такой заліхвацкай шпаркасцю неслася, што думалася: вось, вось нехта зваліцца і разаб'ецца ўшчэнт. Каваль.
3.Уст. Рыса перад кожным з удзельнікаў дуэлі, якую яны не павінны пераступаць пры стральбе.
4.перан. Тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго-н., затрымлівае развіццё адпаведнай дзейнасці. Ведамасныя бар'еры. Псіхалагічны бар'ер. □ [Макараў:] — [Маёр] гаворыць, што гукавы бар'ер пераадолены і хуткасці страшэнна растуць. Алешка. [Вера:] — Абедзвюм будзе лягчэй, калі між вамі знікне непатрэбны бар'ер маўклівасці, калі ты раскрыеш сваё сэрца. Машара.
[Фр. barrière.]
@бар'ерны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бар'ера (у 1, 2 знач.). Бар'ерны бег.
@баржа, -ы; Р мн. барж; ж. Вялікае пласкадоннае судна для перавозкі грузаў. На якарах, чакаючы разгрузкі, стаялі дзесяткі нізка аселых барж. Карпаў. Па Бярэзінскай [воднай] сістэме перавозіліся ў баржах і лодках збожжа, соль, крупы. В.Вольскі.
[Фр. barge.]
@баржавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баржы. Баржавы караван.
@баржом, -у, м. Лекавая мінеральная вада, якая атрымала назву ад горада Баржомі, дзе знаходзяцца крыніцы гэтай вады.
@баржомны, -ая, -ае. Які мае адносіны да баржому. Баржомныя крыніцы.
@барк, -а, м. Вялікае марское паруснае судна.
@барка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Драўлянае пласкадоннае несамаходнае рачное судна без палубы для перавозкі грузаў. Цяжка берагам ракі баркі весці. Бурлакі босыя, счарнелі. Вялюгін.
@баркарола, -ы, ж. Павольная лірычная песня венецыянскіх лодачнікаў.
// Інструментальны і вакальны твор у стылі такой песні.
[Іт. barcarola.]
@баркас, -а, м. 1. Вялікая шматвёславая лодка для перавозкі грузаў, людзей. Ля дамбаў, правей порта, рыбакі грузілі сеткі ў баркас. Лупсякоў.
3. Невялікае паравое ці цеплаходнае судна, якое буксіруе розныя грузавыя судны ў порце. Да берага набліжаўся маторны баркас “Чайка”. Ён цягнуў за сабою караван з трох рыбацкіх лодак. В.Вольскі.
4. У гарбарнай і футравой вытворчасці — цыліндрычны бак для перамешвання скур у вадкасці.
[Гал. barkas.]
@баркасны, -ая, -ае. Які мае адносіны да баркаса.
@барклай, -я, м. Прылада для набівання паляўнічых патронаў. Бацька ўжо крадком рыхтаваўся. Лілі шрот,.. выпрабоўвалі порах. Як ціскі для катавання, ляскаў у руках Карпа барклай. Караткевіч.
@баркун, -ну, м. Меданосная араматычная расліна сямейства бабовых з белымі і жоўтымі кветкамі. Выкарыстоўваецца ў медыцыне, тытунёвай і гарэлачнай прамысловасці.
@баркуновы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баркуну, уласцівы баркуну. Баркуновы пах. // Прыгатаваны з баркуну. Баркуновы пластыр.
@барліна, -ы, ж. Уст. Тое, што і барка. Шырокі Дняпро гойдаў на хвалях сваіх чароды барлін і байдакоў. Шынклер.
@барліншчык, -а, м. Рабочы на барліне.
@бармен, -а, м. Уладальнік ці кіраўнік бара; служачы бара, які падае спіртныя напіткі за стойкай.
@барменка, -ы, ж. Жан. да бармен.
@бармы, -аў; адз. няма. Гіст. Частка княжаскага або царскага ўрачыстага ўбору ў выглядзе наплечнікаў з залатым шытвом і каштоўнасцямі. Царскія рызы і бармы.
@барніт, -у, М -ніце, м. Каштоўная медная руда, сульфід медзі і жалеза.
@барограф, -а, м. Прыбор, які сам запісвае змены атмасфернага ціску.
[Ад грэч. bаros — цяжар і grаphō — пішу.]
@бародаўка, -і, ДМ -цы; Р мн. -давак; ж. Невялікая цвёрдая нарасць на скуры чалавека, на кары дрэў і інш. — Цяпер мо справы рушаць. Як думаеш? — пытаўся Кастусь, пыхкаючы папяроскай і разглядваючы самазадаволены твар Хрысцюка з гарошынкамі бародавак на шчоках. Дуброўскі.
@бародаўнік, -у, м. Тое, што і р у д з я н е ц.
@бародаўчаты, -ая, -ае. Пакрыты бародаўкамі. Бародаўчатая бяроза.
@бародка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. 1.Памянш. да барада (у 1, 2 і 3 знач.).
2. Выступ у якой-н. прыладзе (ключы, касе, хамуце і пад.). Дзве бародкі ў ім з насечкай, зверху — постаць чалавечка. Сапраўды, ключоў нямала, а такога не бывала! Дубоўка.
@барока, нязм., н. Мастацкі стыль 16 — 18 стст., які атрымаў найбольшае распаўсюджанне ў архітэктуры і вызначаўся дэкаратыўнай пышнасцю дэталей. На Антокалі бялеў сваімі купаламі сабор Пятра і Паўла, яшчэ адзін цуд Вільні, перл барока. Арабей.
[Іт. barocco.]
@барометр, -а, м. Прылада для вымярэння атмасфернага ціску.
// перан. Тое, што з'яўляецца паказчыкам змен у чым-н. Проза [Шамякіна] — своеасаблівы літаратурны барометр, дакладны паказальнік тых змен.., што адбываюцца вакол нас. “Полымя”.
[Ад грэч. bаros — цяжар і metron — мера.]
@барон, -а, м. Дваранскі тытул, ніжэйшы за графскі.
// Асоба, якая мае такі тытул.
[Фр. baron.]
@баронскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да барона. Баронскі тытул. // Які належыць барону. Баронскі замак.
@баронства, -а, н. 1. Годнасць і тытул барона.
2. Уладанне, памесце барона. Хоць зямля Англіі была падзелена пасля нарманскага заваявання на гіганцкія баронствы, якія нярэдка ўключалі ў сябе да 900 старых англасаксонскіх лордстваў кожнае, тым не менш яна была ўсеяна дробнымі сялянскімі гаспадаркамі і толькі ў асобных месцах паміж гэтымі апошнімі залягалі буйныя панскія памесці. Маркс.
3.зб. Бароны. З'ехалася баронства.
@бароцца, баруся, борашся, борацца; незак. 1. Узяўшыся адпаведным чынам, імкнуцца паваліць, пакласці на лапаткі праціўніка.
2. Тое, што і бадацца.
@барочны, -ая, -ае. Які мае адносіны да барока. Барочны стыль архітэктуры.
@барс, -а, м. Буйны драпежнік сямейства катоў з плямістай поўсцю.
@барсавы, -ая, -ае. Які належыць барсу; зроблены з футра барса. Барсавая шкура.
@барсанне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. барсаць.
@барсаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Уцягваць абору ў вушкі лапця. Барсаць лапаць.
@барсук, -а, м. Лясны драпежны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю. У .. [Астапа Канапелькі] было ў запасе многа цікавых гісторый: пра ласёў,.. пра норавы барсукоў, якія вадзіліся на пясчаных узгорках, па глухіх кутках лесу. Лынькоў.
@барсуковы, -ая, -ае. Які належыць барсуку. Барсуковая нара.
@барсучаня і барсучанё, -няці; мн. -няты, -нят; н. Дзіцяня барсука.
@барсучыны, -ая, -ае. Атрыманы з барсука, зроблены з футра барсука. Барсучыны тлушч. Барсучыная шапка.
@барсучыха, -і, ДМ -чысе; Р мн. -чых; ж. Самка барсука.
@бартавіна, -ы, ж. Разм. 1. Верхні край бока лодкі, баркі. Падплыўшы да карыта,.. [Даніла] перакульвае яго ў лодку, высморгвае разам з травою тычку, і зазіхацела дарагая капронавая сетка, загрукацелі аб бартавіну важкія грузілы, а следам платва, пузатая і разамлелая, густа аплёўшы сець, пачала паўзці ў лодку. Карамазаў.
2. Адвароты на грудной частцы пінжака, халата і інш. На шырокіх бартавінах халата Фаіны Усцінаўны ляжаў белы каўнерык. Савіцкі.— Валь[с]а для цёткі Акіліны! — крыкнуў увішны шафер з пучком белых кветак на бартавіне сіняга пінжака. Вітка.
@бартавы, -ая, -ое. Які мае адносіны да борта. Бартавая парусіна.
@бартоўка, -і, ДМ -тоўцы; Р мн. -товак; ж. Грубая льняная тканіна, якая ідзе на падшыўку бартоў верхняга адзення.
@баруканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. барукацца.
@барукацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. Дужацца, валтузіцца. Вясёлыя, жывыя хлопцы перакідваліся жартамі, спявалі, а калі паблізу не было начальства, барукаліся. Лынькоў.
@барханны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да барханаў. Барханныя пяскі.
@барханы, -аў, адз.бархан, -а, м. Пясчаныя ўзгоркі дугападобнай формы, нанесеныя ў пустынях і стэпах ветрам. Кожны, хто бываў у Заволжы і Прыкаспіі, ведае згубную сілу сухавеяў, бачыў пясчаныя барханы — вынік наступлення пяскоў. “Беларусь”.
[Цюрк. бархан.]
@барцоўка, -і, ДМ -цоўцы; Р мн. -цовак; ж. Від спартыўнага адзення для барцоў.
@барцоўскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да барца; уласцівы барцам. Барцоўская мата. Барцоўскі прыём.
@баршчэўнік, -у, м. Шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых, з дробнымі белымі або зялёна-жоўтымі кветкамі. Тут было ўсё: пачынаючы ад чабору, душыцы, мяты, зайцавага гарошку да .. раслін баршчэўніку. Дубоўка.
@барый, -ю, м. Хімічны элемент, мяккі бліскучы метал белага колеру.
[Грэч. barys — цяжкі.]
@барыкада, -ы, ДМ -дзе, ж. Вал з разнастайных грувасткіх прадметаў, прызначаны для абароны ў часе вулічных баёў. З-за турэмных крат у акопы і на барыкады выйшаў з народам яго авангард — камуністы. Брыль.
[Фр. barricade.]
@барыкадавацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; незак. 1. Будаваць барыкады.
2.Зал. да барыкадаваць.
@барыкадаваць, -дую, -дуеш, -дуе; незак., што. Загароджваць барыкадамі. Барыкадаваць вуліцы.
@барыкадны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да барыкад; адбываецца на барыкадах. Барыкадны бой.
@барыла, -а, н. Разм. Заднёная з двух бакоў невялікая бочачка для напіткаў. Жонка мая, такая ашчадная і беражлівая, не наліла нам па чарцы якой, а прыперла на стол цэлае барыла. Сачанка.
@барыня, -і, ж. Назва рускай народнай песні, а таксама танец на матыў гэтай песні. Спрытныя тонкія [Міхалкавы] пальцы.. прабеглі па жаўтаватых гузіках галасоў, і гармонік, задзірыста ўскрыкнуўшы, зайграў барыню. Галавач.
@барыт, -ту, М -це, м. Мінерал белага або шэрага колеру крышталічнай будовы, які выкарыстоўваецца для вырабу бяліл, эмалей, а таксама ў папяровай, гумавай вытворчасці і ў медыцыне.
@барытанальны, -ая, -ае. Па тэмбру і дыяпазону блізкі да барытону (у 1 знач.). Барытанальны бас.
@барытон, -а, м. 1. Мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам. Сярод прысутных выдзяляўся густы барытон Кротава. Прокша.
// Спявак з такім голасам. Над возерам разлягалася чароўная песня: спяваў гучны барытон. Ваданосаў.
2. Духавы або струнны музычны інструмент баса-барытоннага дыяпазону і тэмбру.
@барытонавы, -ая, -ае. Тое, што і барытонны.
@барытонны, -ая, -ае. Уласцівы барытону. Барытонная партыя.
@барыш, -у, м. 1. Пачастунак пасля куплі-продажу, заключэння здзелкі. Усякі.. торг і сканчэнне торгу звычайна адзначаецца барышом. Колас.
2. Чысты прыбытак ад гандлю або перапродажу. Вялікі барыш абвастрае нястрымную прагнасць яшчэ большага барышу. Маркс. Гонка ўзбраенняў.. прыносіць фантастычныя барышы магнатам капіталу. “ЛІМ”.
[Цюрк.]
@барэльеф, -а, м. Від скульптуры, выкананай па паверхні каменя, дрэва, металу і пад., якая выступае над паверхняй, утвараючы з ёю адно цэлае. На цокалі манумента — барэльеф з адлюстраваннем асобных эпізодаў гераічнай абароны крэпасці. “Звязда”.
[Фр. bas-relief.]
@барэльефны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да барэльефа; уласцівы барэльефу. Барэльефная скульптура.
@барэц, -рца, м. Спартсмен, які займаецца класічнай або вольнай барацьбой.
@бас, -а; мн. басы, -оў; м. 1. Самы нізкі мужчынскі голас. Машына павезла іх у стэп. Калі яна неўзабаве спынілася, густы бас Бурмакова прагучаў па-маладому звонка. — Прыехалі! Шыцік.
// Спявак з такім голасам. Праз хвіліну нечакана, выразна і гучна загрымела музыка. Бас пачаў спяваць арыю Сусаніна. Шамякін.
2. Духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра. Аркестравыя балалайкі носяць назвы — прыма, секунда, альт, бас і кантрабас. 3.толькі мн. (басы, -оў). Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам. Разняў гармонь танкіст удалы Ды як націсне на басы. Колас. Доўга яшчэ гудзелі трубным гулам басы ўнутры раяля. Хомчанка.
[Іт. basso.]
@басаваць, -сую, -суеш, -суе; незак. Тое, што і басіць.
@басавітасць, -і, ж. Уласцівасць басавітага. [Лабановіч] прыдаў басавітасці свайму голасу, пастукаў яшчэ раз і запытаў: — Церам-церамок. Хто ў цераме жыве? Колас.
@басавіты, -ая, -ае. Разм. Нізкі па гуку, з характэрным для баса тэмбрам. Пры кожным трапным сказе ці выслоўі сам [рэдактар] смяяўся паважным басавітым смехам. Колас. Моцны, басавіты гудок прагучаў над ракой. Краўчанка.
@басаногі, -ая, -ае. Тое, што і босы. За рыбакамі, як гракі за аратым, спяшаюцца басаногія хлапчукі. В.Вольскі.
/ у перан. ужыв. На момант заплюшчваю вочы і бачу сваё басаногае дзяцінства: бачу яго не вачамі, а думкамі. Сабаленка.
@басанож, прысл. Босымі нагамі, без абутку. Люблю тыя сцежкі на родным Палессі, Дзе бегала ты па расе басанож. Кірэенка. А як хацелася прайсціся басанож за плугам! Здаецца, акрыяў бы душой, падужэў бы целам. Сачанка.
// Разм. Надзеўшы абутак на босыя ногі. — Маўчы ты, назола, — злосна буркнуў Анісім і ўсхапіўся з палацяў, басанож ускочыў у боты, накінуў апашкі кажух і рынуўся з хаты. Сабаленка.
@басаножкі, -жак; адз.басаножка, -і, ДМ -жцы; ж. Лёгкія летнія адкрытыя туфлі. Ліля.. пачала збягаць па прыступках уніз. Шырокае плацце раздувалася парусам, тонкія абцасікі басаножак гучна цокалі аб каменныя пліты. Асіпенка.
@басата, -ы, ДМ -це, ж., зб. Лаянк. Галадранцы, басякі. Лепш не чапаў бы Харытон галадранай басаты. Баранавых.
// Разм. груб. Пра хлапчукоў, якія любяць рабіць шкоду. [Дзядзька да Косціка:] — Ты чаго тут тырчыш? Мо ў хату залезці хочаш? А ну марш адсюль, басата... Арабей.
@басейн, -а, м. 1. Штучны вадаём для плавання са сценамі, умацаванымі цэглай, цэментам. Спартыўны басейн. 2. Тэрыторыя мора, возера, ракі разам з сушай, з якой у іх сцякаюць паверхневыя і падземныя воды. Басейн Заходняй Дзвіны. Басейн возера Нарач. 3. Зона залягання каштоўных выкапняў. Данецкі вугальны басейн. [Фр. bassin.]
@басідла, -ы, м. Разм. Моцны басісты голас, гук. А от волат “Шчука”, нязграбны дзябёлы паравозішча, рыкае густым басідлам, аж шыбы дрыжаць. Шынклер.
@басісты, -ая, -ае. Разм. 1. Нізкі па гуку, з характэрным басовым тэмбрам. — Га-га-га-га! — басістым смехам загрымеў на ўсю станцыю Садовіч. Колас.
2. Той, хто валодае басам, спявае басам. Басісты спявак.
@басіць, башу, басіш, басіць; незак. Гаварыць, спяваць басам. “Што Сашка, — у сенцах басіць Серафім, — Пагутару з ім я па шчырасці, Гандзя, Даўно ўжо хачу я пагутарыць з ім...”. Зарыцкі.
@баскгл. баскі.
@баскак, -а, м. Гіст. У перыяд татарскага нашэсця — прадстаўнік ханскай улады і зборшчык даніны. Гаворыць паданне: па травах зялёных Па жвірыстых сцежках, па пульхнай раллі Татары к баскаку з натоўпам палонных Дзяўчыну-красуню ў няволю вялі. Ляпёшкін.
@баскет/1, -а, М -кеце, м. Разм. Тое, што і баскетбол.
@баскетбаліст, -а, М -сце, м. Спартсмен, які займаецца баскетболам.
@баскетбалістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да баскетбаліст.
@баскетбол, -а, м. Камандная спартыўная гульня, пры якой кожная каманда імкнецца закінуць рукамі мяч у падвешаны на слупе кошык (кольца з сеткай) праціўніка.
[Англ. basket-ball.]
@баскетбольны, -ая, -ае. Які мае адносіны да баскетбола; прызначаны для гульні ў баскетбол. Баскетбольная пляцоўка.
@баскі, -аў; адз.баск, -а, м.;басконка, -і, ДМ -нцы; мн. басконкі, -нак; ж. Карэнная народнасць паўночна-заходніх тэрыторый Іспаніі і суседніх паўднёва-заходніх раёнаў Францыі.
@басконкагл. баскі.
@баскскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да баскаў; належыць баскам. Баскская мова.
@басма/1, -ы, ж. Род расліннай фарбы для валасоў. Басма — сцёртае ў парашок лісце індыга. [Цюрк.]
@басма/2, -ы; мн. басмы, -аў; ж. Гіст. 1. Тонкія лісты золата, серабра або медзі з выціснутымі малюнкамі, якія ўжываліся для ўпрыгожанняў.
2. У час татарскага нашэсця — пячатка з адбіткам партрэта хана.
[Цюрк. басма — адбітак.]
@басмацкі, -ая, -ае. Звязаны з басмачамі, басмацтвам. Басмацкі рух.
@басмацтва, -а, н. Узброены контррэвалюцыйны нацыяналістычны рух у Сярэдняй Азіі ў перыяд барацьбы за ўмацаванне Савецкай улады, які набыў характар адкрытага палітычнага бандытызму.
@басмач, -а, м. Удзельнік контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай банды ў Сярэдняй Азіі.
[Ад цюрк. басмак — рабіць налёт.]
@басовы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баса. Басовая партыя. Басовая струна. □ — Браціе! — расцяжна гудзе пісар, пачынаючы з самай нізкай басовай ноты, як шэршань у пустым асінавым дупле. Колас.
○ Басовы ключгл. ключ.
@басок, -ска, м. 1.Разм. Не вельмі моцны бас. То, бывала, ціўкаў, як малады пеўнік, а то, як па заказу, басок з'явіўся. “Вожык”.
2. Струна на шчыпковых музычных інструментах, якая дае нізкі гук.
@басон, -у, м. Узорныя плеценыя вырабы (шнуры, тасьма, аблямоўка і інш.), якія ідуць на ўпрыгожанне адзення, аздабленне мэблі.
[Ад фр. passement.]
@басонавы і басонны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да басону. Басонавая работа. Басонавыя карункі.
@басота, -ы, ж. Тое, што і басата. [Коля ] спяваў, падыгрываючы сабе на гітары, а местачковая басота ішла ўслед, баючыся прапусціць хоць адно слова. Навуменка.
@баста, выкл. Разм. Даволі, хопіць, канец. Схаваўся ў гушчары асаковых зараснікаў, перавязаў нагу кашуляй, сказаў сам сабе: “Баста, адваяваўся, Тарас”. Асіпенка.
[Іт. basta.]
@баставаць, -тую, -туеш, -туе; незак. Арганізавана спыняць працу з мэтай дамагчыся ад капіталістычных прадпрыемцаў або ўрада задавальнення эканамічных або палітычных патрабаванняў. Той самай зімы, пад вясну, на хімічнай фабрыцы, у горадзе, баставалі рабочыя. Чорны.
// перан. Разм. Выказваючы сваё незадавальненне чым-н., адмаўляцца ад удзелу ў якой-н. рабоце.
@бастон, -а і -у, м. 1. -у. Высакаякасная тонкая шарсцяная тканіна для касцюмаў. Касцюм з бастону. 2. -а. Карцёжная гульня. Гуляць у бастон. 3. -а. Танец павольнага тэмпу. Танцаваць бастон. [Ад геагр. назвы.]
@бастонавы, -ая, -ае. Пашыты з бастону (у 1 знач.). У сінім бастонавым гарнітуры, пры яркім шырока завязаным гальштуку, з светлым фетравым капелюшом у руцэ,.. [Барушка] выглядаў франтавата і па-святочнаму. Карпаў.
@бастр, -у, м. Жоўты цукровы пясок нізкай якасці, які атрымліваецца пры пераварцы бурачнай патакі.
@бастуючы. 1. -ая, -ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад баставаць.
2.у знач. наз.бастуючы, -ага, м. Удзельнік забастоўкі. Збор сродкаў у фонд бастуючых. 3.Дзеепрысл. незак. ад баставаць.
@бастыён, -а, м. Даўняе ўмацаванне ў выглядзе пяцівугольніка, якое будавалася па вуглах агароджы крэпасці. Пакланюся бастыёнам Брэсцкай крэпасці суровай, Гераічныя імёны Успомню светлым, шчырым словам. Панчанка.
/ у перан. ужыв. Савецкі Саюз — бастыён міру. □ Даўно на мірным фронце ты і ён, І я таксама на сваім заданні: Штурмую паэтычны бастыён. Смагаровіч.
[Фр. bastion.]
@бастыённы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бастыёна. Бастыённая сістэма.
@басурман, -а, м. 1.Уст. Пра чалавека іншай веры, пра іншаземца. [Поп:] — Ах, басурман! Ах, паразіт скажэнны! Як ты асмеліўся так спаганіць сан Свяшчэнны? Валасевіч.
2.Лаянк. Пра несумленнага чалавека.— Не хочуць, басурманы, памагчы, — сказаў.. [Мялешка] з лёгкай усмешкай, якая, відаць, была знакам ветлівасці да Судакова. Радкевіч.
@басурманка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да басурман.
@басурманскі, -ая, -ае. Уст. Які мае адносіны да басурмана. Басурманская вера.
@басці, бадзе; незак., каго-што чым Тое, што і бадаць.
@басціся, бадзецца; незак. Тое, што і бадацца.
@басэтля, -і, ж. Разм. Беларускі народны смычковы музычны інструмент нізкага рэгістру, кантрабас. Зварыла вясна прываротнае зелле. Без бубна было, без басэтлі вяселле. Зарыцкі.
@басяк, -а, м. 1. Прадстаўнік дэкласаваных слаёў насельніцтва ў капіталістычным грамадстве.
2.Разм. лаянк. Нягоднік, гарэза, свавольнік. [Халімон:] — Ён, гэты басяк, пада мной кпіны строіць. Чакай жа, я табе пакажу! Галавач.
@басяцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да басяка, уласцівы басяку (у 1, 2 знач.). Басяцкае жыццё. Басяцкія звычкі.
@басяцтва, -а, н. 1. Характар жыцця басяка, паводзіны басяка.
2.зб. Басякі.
@басячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Жан. да басяк (у 2 знач.).
@басячыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. Разм. Весці басяцкае жыццё. [Пракоп:] — Не дам! Вот жа не дам! Басячыць ідзі. Баранавых.
@баталіст, -а, М -сце, м. Мастак, творы якога прысвечаны ваеннай тэматыцы. Экспазіцыя музея абароны Брэсцкай крэпасці папаўняецца яшчэ адным мастацкім творам маладога баталіста. “Беларусь”.
@баталія, -і, ж. 1.Уст. Бітва, бой. Гродзенская губерня была месцам жорсткіх баталій у вайну 1812 года. / у перан. ужыв. Футбольныя баталіі. 2.Разм. жарт. Бурная сварка, бойка. [Рымар:]— Учора трохі кепска атрымалася. Прымусіў вас быць сведкам сямейнай баталіі. Арабей.
[Фр. bataille.]
@батальён, -а, м. Вайсковае падраздзяленне, якое звычайна складаецца з некалькіх рот і спецыяльных узводаў. Стралковы батальён. Санітарны батальён. Дысцыплінарны батальён. □ Асобны супрацьтанкавы батальён адыходзіў па палявой дарозе. Дудо.
[Фр. bataillon.]
@батальённы, -ая, -ае.
1.Разм. Які мае адносіны да батальёна, належыць батальёну, арганізуецца ў батальёне. Батальённы камісар. Батальённы мінамёт. Батальённы камітэт. 2.у знач. наз.батальённы, -ага, м. Камандзір батальёна. [Блешчыка] часцяком бачыў Дудок за апошнія дні, батальённы не раз быў і ў іх часці. Лынькоў.
@батальны, -ая, -ае. Які адлюстроўвае ваенныя сцэны, баявыя дзеянні. Батальны жывапіс.
@батанік, -а, м. Спецыяліст у галіне батанікі.
@батаніка, -і, ДМ -ніцы, ж. Навука аб раслінах.
[Грэч. botаnē — расліна.]
@батанічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да батанікі. Батанічны сад. Батанічная тэрміналогія.
@батарэец, -рэйца, м. Артылерыст, баец батарэі (у 1 знач.). Уначы Жаўна з групай партызан свайго атрада прабраўся ў тыл ворага, перабіў батарэйцаў і папсаваў гарматы. Шамякін.
@батарэйка, -і, ДМ -йцы; Р мн. -рэек; ж. Памянш. да батарэя (у 3 знач.).
// Электрычны кішэнны ліхтарык, а таксама батарэя для яго. Промні святла з батарэек уздоўж і ўпоперак вуліцы праціналі цемру. Пестрак.
@батарэйны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да батарэі (у 1 знач.). Батарэйны агонь. 2. Які працуе на энергіі батарэй. На самаробным століку — пішучая машынка “Ундэрвуд” і батарэйны прыёмнік. “Маладосць”.
@батарэя, -і, ж. 1. Тактычнае падраздзяленне ў артылерыі і ракетных войсках, якое мае ў сваім саставе некалькі гармат або ракетных установак. Зенітная батарэя. Мінамётная батарэя. □ Як на далоні відны былі ўспышкі на агнявых пазіцыях артылерыйскіх батарэй. Новікаў.
// Умацаванне, якое служыць пазіцыяй для некалькіх гармат або ракетных установак.
2. Аб'яднанне некалькіх аднатыпных прылад, прыстасаванняў, апаратаў у адзіную сістэму для больш эфектыўнага сумеснага дзеяння. Коксавая батарэя. Радыятарная батарэя. 3. Сукупнасць злучаных паміж сабой крыніц току, энергіі (акумулятараў, гальванічных элементаў і інш.). Атамная, сонечная, анодная батарэя. 4.чаго. Жарт. Шэраг якіх-н. аднародных прадметаў. [Янушка] вабіла да сябе цэлая батарэя бутэлек, што стаялі на вітрыне на самым відным месцы і наводзілі на вясёлыя думкі. Дайліда.
[Фр. batterie.]
@батат, -у, М -аце, м. Расліна сямейства павоевых, клубні якой багатыя на крухмал і цукар і выкарыстоўваюцца ў кулінарыі і кансервавай прамысловасці; салодкая бульба.
[Ісп. batata.]
@батлеечнік, -а, м. Гіст. Артыст, які ўдзельнічаў у батлеечных спектаклях.
@батлеечны, -ая, -ае. Тое, што і батлейкавы.
@батлейка, -і, ДМ -йцы, ж. Гіст. Пашыраны і папулярны ў мінулыя часы на Беларусі перасоўны лялечны тэатр. “Батлейку” трэба разглядаць як арганічнае прадаўжэнне развіцця скамарошых лялечных прадстаўленняў. “Беларусь”.
@батлейкавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да батлейкі, звязаны з батлейкай. Батлейкавы тэатр.
@батог, батага, м.; мн. батагі, -оў. Уст. Палка, якая даўней прымянялася для цялеснай кары. Лёс аднолькава нас адзначаў, Але Муж — не той, хто не знаў батагоў, А той, хто пад імі маўчаў. Караткевіч.
@батожыць, -жу, -жыш, -жыць; незак. Уст. Учыняць кару, катаваць батагом ці чым-н. іншым. Ірад меў шляхецкі ўбор і хітры Твар лісіцы І ў руках бізун, Якім батожыў мужыкоў заўсёды. Танк.
@батометр, -а, м. Прыбор, пры дапамозе якога бярэцца вада з розных глыбінь прыроднага вадаёма для вызначэння яе хімічных і фізічных уласцівасцей і інш.
[Грэч. bаthos — глыбіня, metreō — мераю.]
@батон, -а, м. Белы хлеб прадаўгаватай формы. Кавалак батона. [Фр. bâton — палка.]
@батонніца, -ы, ж. Пластмасавая скрынка для захоўвання батона, хлеба.
@батрак, -а, м. Сельскагаспадарчы рабочы, якога памешчык або кулак наймаў для працы ў сваёй гаспадарцы; парабак. Абеззямеленае сялянства вымушана было ісці да памешчыка і кулака ў батракі або шукаць работу на старане. “Прырода Беларусі”. Дзед мой быў вечны парабак-батрак, бацька таксама, і я парабкаваў ды батрачыў. Янкоўскі.
@батрацкі, -ая, -ае. Які належыць батраку, уласцівы батраку; складаецца з батракоў. Батрацкі хлеб быў дужа горкі. Ты ўспамінаеш са слязой, Як жала, ткала, на вячоркі Хадзіла ў дом чужы зімой. Ляпёшкін. Слоў у песні нямнога, ды словы — простыя і горкія, як батрацкая доля. Брыль. [Селянін:] — А Сёмку-матроса, які быў у батрацкім камітэце, выдаў пан немцам. Лынькоў.
@батрацтва, -а, н. 1. Становішча батрака; занятак батрака. Максім Шахневіч з пятнаццаці гадоў служыў у батраках і толькі за год да ваеннай службы кінуў сваё батрацтва. Колас.
2.зб. Батракі як сельскі пралетарыят.
@батрачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Жан. да батрак.
@батрачы, -ая, -ае. Тое, што і б а т р а ц к і. Не дарэмна кажуць: “Батрачы хлеб — сабачы”. Якімовіч.
@батрачыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. Працаваць батраком, жыць батрацкім жыццём. — А бог? — Мана і бог. Чаму ён нам з табою, Скажы, не дапамог? Чаму, калі батрачыў, Ён мне не даў зямлі? Куляшоў.
@батулізм, -у, м. Спец. Атручэнне, выкліканае харчовай інфекцыяй.
[Ад лац. botulus — каўбаса.]
@батут, -а, М -туце, м. Спартыўны снарад у выглядзе стойкі з капронавай або металічнай сеткай.
@батутыст, -а, М -сце, м. Спартсмен, які займаецца скачкамі на батуце.
@батфорты, -аў; адз.батфорт, -а, М -рце, м. Уст. Боты з высокімі халявамі з раструбамі ўверсе.
[Фр. bottes fortes.]
@батыметрыя, -і, ж. Спец. Вымярэнне водных глыбінь.
[Грэч. bathуs — глыбокі, metreō — мераю.]
@батыплан, -а, м. Глыбакаводны апарат для вывучэння марскіх глыбінь, здольны манеўраваць у вертыкальным і гарызантальным становішчы.
@батыр, -а, м. Ва ўсходніх народаў — волат, асілак, адважны чалавек. Хасан пераказаў песню пра возера Джунган, магутнага батыра Касыма і прыгажуню Алію. Даніленка.
@батыскаф, -а, м. Самаходны апарат для глыбакаводных даследаванняў.
[Грэч. bathуs — глыбокі, skаphos — судна.]
@батыст, -у, М -сце, м. Тонкая паўпразрыстая тканіна з ільняной або баваўнянай пражы.
[Фр. batiste.]
@батыставы, -ая, -ае. Які мае адносіны да батысту. Батыставая тканіна. // Зроблены з батысту. Батыставая кофтачка.
@батысфера, -ы, ж. Стальная камера сферычнай формы, пры дапамозе якой вывучаецца падводная расліннасць і жывёльны свет.
[Грэч. bathуs — глыбокі, sphаira — шар.]
@батэрфляіст, -а, М -сце, м. Спартсмен, які плавае стылем батэрфляй.
@батэрфляй, -ю, м. Адзін са спосабаў спартыўнага плавання, пры якім грабок робіцца ў вертыкальнай плоскасці і абедзве рукі адначасова выносяцца на паверхню вады.
[Ад англ. butterfly — матылёк.]
@баул, -а, м. Падарожны куфэрак; скрынка круглаватай формы. З дняпроўскай прыстані прыкаціў у вёску старэнькі сіненькі “Масквічок”, і шафёр доўга выносіў з яго розныя сумкі, баулы і тэрмасы. Ракітны.
[Іт. baule.]
@баўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Разм. Правядзенне часу ў гутарках, забавах. Разводзіць [Дзяжа] розныя балясы Гадзіну добрую падрад. І раз у часе гэтых бавак З участка роўнага сігнал: Брыгадны едзе генерал! Колас.
@баўленне, -я, н. Тое, што і бавенне.
@баўтануцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. і аднакр. Разм. 1. Аб вадкасці — хлынуць у адзін бок.
2. Раптоўна пахіснуцца. Шапка з'ехала далёка на патыліцу: мусіць, баўтануўся моцна, паслізнуўшыся, Размысловіч. Шынклер.
3. З шумам кінуцца ў ваду. Баўтануцца ў возера.
@баўтануць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. і аднакр. Разм. 1. Скалануць якую-н. пасудзіну з вадкасцю. Баўтануць біклажкай. 2. Матнуць галавою, нагою і пад. Хомка троху прыпамінаў, але [невыразна] баўтануў галавою, бо не меў ахвоты размаўляць. Гарэцкі.
3. Рэзка, адрывіста пляснуць чым-н. па вадзе. Вось ён [сом] блізка баўтануў хвастом і перавярнуўся. Ваданосаў.
@баўтнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся. Тое, што і баўтануцца.
@баўтнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Тое, што і баўтануць.
@баўтун, -а, м. Наседжанае без зародка яйцо.
@баўтуха, -і, ДМ -тусе, ж. Разм. Пойла для жывёлы. Баўтуха з вотруб'я. // Рэдкая нясмачная страва. Наварыць баўтухі.
@баўтушка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Разм. 1.Памянш. да баўтуха.
2. Яечня з разбоўтаных яец.
@баўэр, -а, м. Нямецкі селянін-землеўласнік. Пракрадваючыся ў нямецкія вёскі і фальваркі баўэраў, яны [уцекачы] здабывалі штокольвечы з ежы. Быкаў. Пакуль Чырвоная Армія вызваліла Усходнюю Прусію, Дзяніс парабкаваў у нямецкага баўэра. Гроднеў.
@бах, выкл. 1. Ужываецца як гукаперайманне для абазначэння моцнага адрывістага гуку, выстралу. “Бах! Бабах!” Гэта ўжо стралялі з вінтовак. Хомчанка.
2.у знач. вык. Разм. Адпавядае дзеясловам бахнуць — бахнуцца і бахаць — бахацца. Адзін прыйшоў з ружжом ды — бах! а другі колікам — і канец таму ваўку. З нар.
@баханка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Тое, што і буханка.
@баханне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бахаць — бахнуць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
@бахаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да бахнуць.
@бахілы, -лаў; адз.бахіла, -ы, ж. 1. Самаробныя глыбокія гумавыя галёшы на валёнкі. Дзядзька Сымон у акулярах сядзеў на нізенькім услончыку пасярэдзіне пакоя і клеіў бахілы. Карпаў.
2. Спецыяльны від скураной адзежы для рыбалавецкіх і лесасплаўных промыслаў.
@бахматы, -ая, -ае. Пышны; разложысты. Тут, пад страхою, быў сенавал і бацька штовосень сюды прывозіў з лугу бахматыя вазы зялёнага, духмянага мурагу. Сачанка. У зацішку палян лясных Зацвітае бахматы верас. Бураўкін.
@бахнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. 1. Ударыцца аб што-н. Бахнуцца галавой аб вушак. 2. Паваліцца з шумам. Бахнуцца на падлогу.
@бахнуць, -ну, -неш, -не; зак. і аднакр. Разм. 1. Утварыць моцны адрывісты гук, выстраліць. Гулка бахнуў драбавік. Броўка.
/ у безас. ужыв. — Ну і бахнула! — у захапленні ўсклікнуў Мікешка, скаціўшыся з абрыву. Беразняк.
2. З шумам ударыць, стукнуць, кінуць. Бахнуць па галаве. Бахнуць кулаком па стале. Бахнуць шклянку на падлогу.
@бахтарма, -ы, ж. Спец. Спод, адваротны бок выдубленай шкуры.
@бахча, -ы, ж. Поле, на якім вырошчваюць кавуны, гарбузы, дыні. Сямёну Захаравічу ўспомнілася, як аднойчы ўпоцемку трапілі палкавыя машыны на бахчу: лопаліся кавуны, раўлі маторы, прабуксоўвалі колы... М.Стральцоў.
@бахчавод, -а, М -дзе, м. Спецыяліст па бахчаводству.
@бахчаводны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бахчаводства. Бахчаводная гаспадарка.
@бахчаводства, -а, н. Вырошчванне бахчавых культур як асобная галіна сельскай гаспадаркі.
@бахчавы, -ая, -ое. Які мае адносіны да бахчы. Бахчавыя культуры.
@бац/11, выкл. Разм. 1. Ужываецца для перадачы рэзкага адрывістага гуку. Тут адзін з рыбакоў размахнуўся і — бац! — абухом па лёдзе. Ігнаценка.
2.у знач. вык. Ужываецца для перадачы раптоўнасці, нечаканасці дзеяння. [Клест:] — І пацяклі на рахунак тысячы. А я тут бац, памесячнае авансаванне ўвёў, па тры рублі на працадзень. Шашкоў. [Зося:] — Толькі, ведаеш, мы скончылі абедаць і яшчэ я не паспела вылезці з-за стала, як бац — хто ж ты думаеш? — Васіль у хату. Гартны.
@бац/22, баца, м. Абл. Пацук. Збудаваў я палац, Многа фабрык, мастоў. Сам жа голы, як бац, — Пары дзве рызманоў. Колас.
@бацвінне, -я, н., зб. 1. Лісце і сцёблы буракоў. Падышоўшы бліжэй,.. [Варанецкі] пазнаў Веру Добку і жанчын з яе звяна, якія пры святле “лятучых мышэй” ачышчалі буракі ад бацвіння. Дуброўскі.
2. Страва, звараная з бурачных сцяблоў і лісця. Мар'яна з Янінаю прыносяць вячэру і ставяць на стол глыбокую гліняную поўную бацвіння міску. Мурашка. [Жанчыны:] — Пятру свайму бацвіння наварыць, а бурачок — на рынак. Пальчэўскі.
@бацечка, -і, м. Ласк. да бацька (у 1 знач.).
// Фамільярны зварот да субяседніка. — Разумею, разумею вас, бацечка мой. Час і, так сказаць, творчае натхненне, — і Іван Антонавіч не да месца падміргнуў з-за акуляраў. Даніленка.
/ у іран. ужыв. — Можа, проста хварэе [Сашка] нездаровай цікавасцю, як і бацечка. І той жа Марцінок усюды хоча свой нос утачыць, — дадаў Максім. Машара.
@бацінкі, -нак; адз.бацінак, -нка, м. Тое, што і чаравікі. Ірваныя бацінкі на босую нагу больш за ўсё іншае гаварылі, што ён з далёкай дарогі... Брыль. Косцік за вясну збіў бацінкі, а Валі туфлі цесныя зрабіліся. Васілевіч.
@бацнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. і аднакр. Разм. З шумам паваліцца, кінуцца. Мікалай Яўсеевіч шмыгнуў у суседні пакой і бацнуўся на канапу. Кавалёў.
@бацнуць, -ну, -неш, -не; зак. Разм. Моцна ўдарыць. Люта — аж заенчыў той — бацнуў наском сабаку. Мележ.
@бацыла, -ы, ж. Бактэрыя, якая мае форму палачкі. Туберкулёзная бацыла. / у перан. ужыв. К.Чорны — адзін з пісьменнікаў, якія добра разумелі гэтае імкненне фашызму заразіць увесь свет, усё чалавецтва бацыламі антыгуманізму. Адамовіч.
[Лац. bacillum — палачка.]
@бацыланосьбіт, -а, М -біце, м. Чалавек або жывёліна, у органах якіх знаходзяцца ўзбуджальнікі заразных хвароб, не выклікаючы яўных захворванняў саміх носьбітаў.
@бацылярны, -ая, -ае. Выкліканы бацыламі. Бацылярная дызентэрыя.
@бацька, -і; мн. бацькі, -аў; м. 1. Мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей; тата. Зачуўшы татаў ход знаёмы, Малыя з хаты высыпалі, За брамай бацьку сустракалі. Колас.
// Вядомая і паважаная ў пэўных колах асоба. [Гарун:] — Павел Сцяпанавіч! Добрай раніцы, добрага здароўечка. Бацька ты наш родны! Шамякін.
// Разм. Зварот да старога чалавека. Пераехаўшы [цераз рэчку], знаёмы партызан падзякаваў Грысю і зноў назваў яго бацькам. Кулакоўскі.
2. Самец у адносінах да свайго патомства.
3.чаго. Кніжн. Заснавальнік, пачынальнік якой-н. навукі, вучэння. Акадэмік Карскі — бацька беларускай філалогіі. ◊ Выліты бацька, копія бацька — пра дзіця, з твару вельмі падобнае на бацьку. Гадзіцца ў бацькікаму гл. гадзіцца. Імя па бацькугл. імя. Пайсці па бацькугл. пайсці. Пасаджоны бацька — пры адсутнасці бацькі той з родзічаў, што выконвае на вяселлі ролю бацькі жаніха або нявесты. Прыёмны бацька — чалавек, які прыняў дзіця ў сваю сям'ю на правах сына (дачкі). Родны бацька, кроўны бацька — аднаго роду, адной крыві па бацькоўскай лініі. Увесь у бацьку — пра дзіця, якое з твару і характарам падобнае на бацьку.
@бацькавіч, -а, м. Разм. жарт. Ужываецца пры іменаванні каго-н. па бацьку, калі імя бацькі невядома або яно не называецца. — Да хуткага спаткання, Леанід бацькавіч! — жартаўліва памахала [Агнёва] ручкай. Вірня.
@бацьказабойства, -а, н. Забойства свайго бацькі.
@бацьказабойца, -ы, м. і ж. Забойца свайго бацькі. Але адмовіць вялікай ноччу ў пацалунку?! Такое рабілі, толькі калі між людзьмі ляжала кроў сваяка, блізкага сваяка, або самага лепшага друга. Такое рабілі толькі даносчыку на сваіх або бацьказабойцу. Караткевіч.
@бацькаў, -кава. Які належыць бацьку, уласцівы бацьку (у 1 знач.). Пайсці бацькавай дарогай. □ Мяне сцяжынка ўжо вяла да дому, У бацькаў двор аселіцай вяла. Гілевіч.
◊ За бацькавай галавой (жыць) — весці бесклапотнае жыццё.
@бацькаўскі, -ая, -ае, н. 1. Які належыць бацьку. Ты зжылося з намі, бацькаўскае слоўца, Як бы корань з дрэвам, як бы з небам сонца. Купала.
// Уласцівы бацьку. Паглядзіць на свайго сына Сцяпан, і напоўняцца яго вочы вялікай бацькаўскай радасцю. Кулакоўскі.
// Набыты, спраўлены бацькам. [Ганцы] было вельмі прыемна выводзіць з аглабель за повад уласнага бацькаўскага каня. Чорны.
2. Звязаны з бацькаўшчынай, радзімай. Клічуць дарогі ў бясконцыя далі... Самы ты вольны, край бацькаўскі наш! Кірэенка. На ім [гербе] — каронай залатой — Спляліся спелыя калоссі Бязмежных бацькаўскіх раўнін. Бялевіч.
@бацькаўшчына, -ы, ж. 1. Для кожнага чалавека краіна, дзе ён нарадзіўся, грамадзянінам якой ён з'яўляецца. Працоўныя справы і духоўныя імкненні беларуса — родныя ўсім народам сацыялістычнай бацькаўшчыны. Лужанін. Паволі разыходзіліся салдаты, поўныя дум пра лёс сваёй бацькаўшчыны, сем'яў, пра сваё асабістае жыццё. Гурскі.
2. Родны куток, месца, дзе нарадзіўся і вырас хто-н. — Якая прыгожая Асінаўка! — заўважыла Маша. — Бацькаўшчына твая, а ты не хацеў сюды ехаць. Гроднеў.
// Месца, дзе што-н. значнае адбылося, дало чаму-н. важнаму пачатак. Савецкі Саюз — бацькаўшчына сацыялістычнай рэвалюцыі. 3. Набытак бацькі, спадчынная маёмасць. [Пракоп сыну:] — Растрасе бацькаўшчыну. Хутка [прагуляе], што нажыў бацька за свой век. Баранавых.
@бацькі, -оў; адз. няма. 1. Бацька і маці ў адносінах да сваіх дзяцей. Бацькі Ціхона Піменавіча Бумажкова былі бедныя сяляне з вёскі Будоўля на Магілёўшчыне. Чорны.
2. Папярэднія пакаленні, продкі. Бо я знаю — землі нашы, Горы, моры, нівы, пашы Для ўсіх нас свяшчэнны. За іх кроў бацькоў праліта. Праз гарніла мук здабыта Наша доля, воля. Колас.
@бацькоўскі, -ая, -ае.
1. Які складаецца з бацькоў. Бацькоўскі камітэт. Бацькоўскі сход. // Які зыходзіць ад бацькоў. Бацькоўская воля, ласка. Бацькоўскае благаславенне. // Які належыць бацькам. І што б я быў для чалавецтва, Калі б не гэтая дарога, Якая ў свет шырокі ўецца Адсюль — з бацькоўскага парога. Лойка.
// Які звязаны з бацькамі, бацькоўствам. Дагледзець бацькоўскую старасць. 2.перан. Клапатлівы, дбайны, ласкавы ў адносінах да каго-н. Бацькоўскімі клопатамі акружаюць савецкіх дзяцей наша партыя і ўрад. □ Незнаёмы паглядзеў на мяне цёплымі, бацькоўскімі вачамі. Бядуля.
@бацькоўства, -а, н. 1. Кроўная роднасць паміж бацькам і яго дзіцем. Устанаўленне бацькоўства. 2. Уласцівыя бацьку пачуцці і адносіны да сваіх дзяцей.
@бацюхна, -ы, м. 1.Разм. Ужываецца звычайна пры звароце з пашанай да каго-н.
2. Ласкава-фамільярны зварот да каго-н. Ленін горача запярэчыў Пятроўскаму: — Вы забываецеся, бацюхна, што мы ўжо Савецкая дзяржава. Мяжэвіч.
◊ Бацюхны (мае)! (у знач. выкл.)—выражае здзіўленне, спалох. [Салдат:] — Сынок! Мой сынок! Як жа так?.. Няўжо не пазнаеш? А вырас — бацюхны!.. Сапраўдны мужчына. Гамолка.
@бацюшка, -і, м. Разм. Поп. Высокі бацюшка ў блішчастай расе, з вялікім крыжам на грудзях і рыжай, шырокай, як плаха, барадою трымаў за руку свайго сынка. Хведаровіч.
@баця, -і, м. Разм. 1. Бацька. — Ведаю, баця, вайсковую службу, — усміхаючыся, адказаў Іван, — варон страляць не буду. Колас.
2.Фам. Бацюшка, поп. У папа ды быў сабака, Поп яго любіў. Ён не краў у баці сала, — Поп яго не біў. Крапіва.
@бацян, -а, м. Тое, што і бусел. І толькі рабыя бацяны ўлетку садзіліся на імху і блукалі па ім ды дзюбамі пілі з крыніц ваду, якой так хацелася людзям. Галавач. Твае лугі, твае балоты Вартуе ўлетку госць — бацян. Гурло.
@бач, ф. заг. ладу ад дзеясл. бачыць. Разм. 1. Ужываецца, каб звярнуць чыю-н. увагу па што-н. — Бач, якімі волатамі ўзнімаецца новае пакаленне! — усклікнуў мой таварыш, і ў яго голасе чуліся гонар і замілаванне. Гарбук. Бач, газетчыкі разносяць Свежыя газеты. А.Александровіч.
// у знач. выкл. Выкарыстоўваецца пры выражэнні абурэння, незадавальнення чым-н., здзіўлення (звычайна ў спалучэнні з словам “ты”). [Гукан Шыковічу:] “Бач, раскрычаўся! Пісьмы яго прымушалі пісаць!.. Перапрацаваўся!..” Шамякін.— Бач ты яго, Алёшку, як прыбраўся... — шапталіся жанчыны, седзячы на лаўках. Дайліда.
2.у знач. пабочн. Бачыш; як бачыш. Я яго, бач, сам сустрэў.
@бачанне, -я, н. 1. Зрокавае ўспрыманне рэчаў навакольнага асяроддзя. Выразнае бачанне прадмета. □ Бачаннем жорава не зловіш. Прыказка.
// Здольнасць арганізма ў сонным стане ўяўляць зрокавыя вобразы.
2. Разумовае ўсведамленне, успрыманне навакольнага свету. Свежасць паэтычнага бачання жыцця. □ Бачанне прыгожага і ўтылітарнага ў адзінстве, непарыўнай сувязі мела для эстэтыкі савецкай літаратуры надзвычай вялікае значэнне. Навуменка.
@бачаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад бачыць.
◊ Дзе гэта бачана (з злучн. “каб” або з інф.) — выражае здзіўленне, незадавальненне чым-н.
@бачком, прысл. Разм. 1. Ісці плячом уперад. Нарэшце прыйшоў Кацура. Бачком улез у дзверы, абтрос мокрую шапку. Асіпенка.
// Сядзець напаўпаварота. Андрэй сядзеў на ложку бачком, і акно было ў яго якраз перад вачыма. Пташнікаў.
2. Стараной, туляючыся. Сабраўся Сіпак у камячок .. і бачком-бачком падаўся быў да школьнай дрывотні. Лынькоў.
3. Між іншым, не кранаючы асноўнага. А крытыка пра гэта скажа бачком: вельмі добрая, сакавітая мова, або — нудная, сухая мова. Скрыган.
◊ Ехаць бачком — хітраваць; прыстасоўваючыся да абставін, хітруючы, старацца не трапляць у кепскае становішча.
@бачлівы, -ая, -ае. Праніклівы, дапытлівы. — І пэўне з Завітанак сюды хтось завітвае, — жартаўліва ў тон гаспадару прамовіў Лабановіч і кінуў на яго бачлівы погляд. Колас.
@бачна, у знач. вык. Відаць; можна разгледзець. Адсюль [з абочыны] было добра бачна ўсё, што адбываецца на полі. Шыцік.
/ з злучн. “што”, “як” і інш. Два.. байцы нехаця палезлі на абрыў; бачна было, як яны прыкметна баяліся. Быкаў. А там бог бацька, бачна будзе, Як што абернецца яно. Колас.
@бачнасць, -і, ж. 1. Магчымасць бачыць; магчымасць бачыць удалечыню. Вылучаюцца паласатыя пары пагранічных слупоў.. Направа і налева ад кожнай пары, не выходзячы з межаў бачнасці, віднеецца другая, ад другой — трэцяя і г. д. Брыль.
2.Разм. Знешняе падабенства, якое робіць падманлівае ўражанне. Бачнасць высакародства. □ Жыжка пусціўся на хітрыкі. Ён пачаў з таго,.. як быў утвораны ўвосень гурток па вывучэнню аграноміі — і пайшоў, іпайшоў, абводзячы пытанне вялікім кругам непатрэбшчыны, ствараючы бачнасць нейкай дужа вялікай працы ў гэтым напрамку. Ермаловіч.
@бачны, -ая, -ае. Даступны зроку. Высока-высока над.. [Максімкам], ледзь бачныя, кружыліся буслы. Гамолка. Над комінам хаты паказаўся пакуль што не бачны нікому лёгкі дымок. Брыль.
@бачок/11, -чка, м. 1.Памянш. да бак. Пад'ехала кухня. З паходных бачкоў Мы смачна пад'елі тады. Броўка.
2. Пасудзіна для праяўлення фотапласцінак, плёнак.
@бачок/22, -чка, м. Памянш. да бок. [Марына Архіпаўна:]— Павернецца ён на другі бачок і просіцца: “Мамачка, родная, яшчэ хоць адну мінутачку [паспаць]”. Шамякін.
@бачурка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Маленькая бочка. Набіралі [суседзі] ля калодзежа халодную ваду ў глякі і бачуркі — каб хапіла да вечара. Крапіва.
@бачыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак. Разм. 1. Сустракацца, мець спатканне з кім-н. Сухавараў распытаўся, як здароўе панны Ядвісі, як жыве сам настаўнік, як часта бачыцца ён з паненкамі. Колас.
// перан. Знацца з чым-н., адчуваць на сабе ўздзеянне чаго-н. (часцей з адмоўем). [Незнаёмы:]— Жыў на свеце Лявон, Молад, дужы быў ён, Толькі з воляй і доляй не бачыўся. Купала.
2. Быць бачным; успрымацца зрокам. [Павел] аглядаўся — і не пазнаваў парку: дрэвы кожны раз бачыліся нязвыкла цёмнымі і чужымі. Вышынскі. [Галай] павінен быў дазнацца, што за агеньчыкі бачыліся яму ўначы, дакапацца да сутнасці з'явы. Шыцік.
3. Паўставаць у думках, уяўляцца. Будучае бачылася выразна, як другі бераг іх ціхай Пцічы. Грахоўскі.
// Разм. Здавацца, мроіцца. [Замылка:] — Баешка ў нас заўжды такі... падазроны, яму ўсё нешта бачыцца такое... Шынклер. // Разм. Праясняцца, больш прыкметна выступаць. Аднак сёння, на дзевятым месяцы палону, Алесю многае ўжо бачыцца ясней, чым у тую кашмарную першую ноч, калі і радасць, і адчай, і горкі сум то праясняліся трохі, то зноў жахліва блыталіся ў адно. Брыль.
◊ Бачыцца (пабачыцца) са шкляным богам — выпіваць, піць.
@бачыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. 1.каго-што. Успрымаць зрокам. А Аленка бачыла Сцёпку. Стаяла ў хаце каля акна і бачыла, як Сцёпка прайшоў па вуліцы. Колас.
2. Сустракаць каго-, што-н. [Люба:] — Таварыша Іванчанку дзе мне тут бачыць? Кучар. [Лабановіч:] — Ну, а вось ты, бабка, дзякаваць богу, трошкі пажыла-такі, а скажы ж мне, ці бачыла ты хоць раз нячыстую сілу? Колас.
// Трапляцца на вочы, сустракаць у жыцці. А сосны! Сосен ты такіх не бачыў, дружа любы! Свірка.
3. Уяўляць у думках. У нас у жылах творчы сок, Мы ўперад на стагоддзі бачым. Таўбін. Лесавод у думках бачыць перад сабой магутны лес з лістоўніц, дзе кожнае дрэва— волат. Мяжэвіч.
4.каго-што і чаго. Звяртаць увагу, заўважаць. На.. схуднелых бледных тварах [хлапцоў] можна было бачыць сляды глыбокіх чалавечых пакут. “ЛІМ”. [Пніцкі:] — Мы не прывыклі да акуратнасці. Мы яе, сказаць, ніколі і не мелі.. У нас часта пад нагамі прападае, а мы не бачым гэтага. Чорны.
5.без дап. Валодаць пачуццём зроку. [Вася:]— Паступова да мяне вярнулася здольнасць бачыць. Шамякін.
6.што і з дадан. сказам. Усведамляць, разумець, адчуваць. Костусь бачыў, што праўду кажа Іллюк. Чорны.
// Знаёміцца з кім-, чым-н., асабіста пабыўшы дзе-н. І Волгу вучыў я і Дон, багата рэк сібірскіх бачыў. Дубоўка.
// Перажываць, зазнаваць, адчуваць на сабе. [Дзед:]— Добра табе [Міколку] так разважаць, калі ты ўсяго старога жыцця не бачыў. Лынькоў. [Лясніцкі] ніколі да гэтага не бачыў вайны. Шамякін. Ніколі ў жыцці нічыёй Не бачыла ласкі дзяўчынка. Смагаровіч.
// Карыстацца, мець, валодаць. А цяпер, калі за гэту справу ўзяўся Рыгор і камсамольская ячэйка — не бачыць Грамабою гэтай зямлі. Крапіва.
7.каго-што. Выяўляць у кім-, чым-н. каго-, што-н. [Крушынскі:] — Цяпер бачу ў вас [Іван Мацвеевіч] свайго старога прыяцеля. Бядуля. Я чытаў і быў рад,.. што ў гэтым мужыку бацька бачыць самога сябе. Скрыган. З гэтага моманту Валя пачала бачыць у Любе не тое, што бачыла раней. Чорны.
// Знаходзіць, успрымаць. Лічачы сябе пакрыўджанай.. [Лёдзя] ва ўсім бачыла крыўднае для сябе, а ў кожным свайго крыўдзіцеля. Карпаў. Хтось бачыць музыку ў сасне, А хтосьці — новае карыта. Пысін.
8.што. Разм. Мець, атрымліваць. Што мы ад яго бачым — адны непрыемнасці. 9.у знач. пабочн. Падкрэслівае якую-н. акалічнасць, які-н. факт. [Пракурор:] — Ім, бачыце, цесна, ім мала Прастору, нямецкай зямлі. Колас. [Маёр:] — У нас тут, бачыце, чарніц вельмі многа. Брыль.
◊ Бачыць (навылёт) навылет, бачыць наскрозь — вельмі добра ведаць каго-н. Бачыць не магу (не можа) — ненавідзець, не пераносіць, не цярпець каго-н. Бачыць (на тры аршыны, на тры сажні) пад зямлёю — вызначацца праніклівасцю. Бачыць саву смаляную — нічога не бачыць. Бачыш ты! — пры выказванні здзіўлення. Бог бачыцьгл. бог. Вось бачыш (бачыце)! — гаворыцца для пацвярджэння правільнасці чыіх-н. слоў, вывадаў; ужываецца пры выказванні папроку і інш. Вочы б мае не бачылігл. вока. Дай бог чутае бачыцьгл. бог. Далей свайго носа не бачыць — не бачыць таго, што робіцца навокал. Дзе ты бачыў, дзе вы бачылі — ніколі, нізашто. За дрэвамі не бачыць лесу — за чым-н. дробным не заўважаць значнага, вялікага. Зроду не бачыць — ніколі не бачыць каго-, чаго-н. І бачыць не бачыў — поўнае адмаўленне ад чаго-небудзь. Каб (мае) вочы не бачылігл. вока. Каб жа чутае бачыць — каб здзейснілася тое, што паабяцана. Каго я бачу! — ужываецца пры выказванні здзіўлення, радасці ад сустрэчы з кім-н. На свае (уласныя) вочы бачыць — быць сведкам чаго-н. Не бачыць прасвету — быць вельмі занятым справамі, працай; доўгі час пакутаваць ад чаго-н. Не бачыць у вочыкаго — зусім не бачыць. Не бачыць, як сваіх вушэй — не быць таму, чаго хто-н. жадае. Па вачах бачыць — даведвацца аб унутраным стане, учынках каго-н. па абліччы, па выразе твару. Рад бачыць (вас) — форма ветлівага звароту пры сустрэчы са знаёмымі. Свет не бачыў — надзвычай, незвычайна. Свету белага (божага) не бачыць — быць вельмі занятым. Спаць і курэй бачыцьгл. спаць. Толькі і бачылі — пра раптоўнае бясследнае знікненне каго-н. У вочы не бачыць — а) не сустракаць каго-, чаго-н.; б) не мець чаго-н. Як бачыш —а) хутка, скора. Конь добры, як бачыш заехалі; б) як пацвярджэнне пры адказе — так, але.
@баш, нескл. У выразе: баш на баш — пры мене рэчы на рэч без прыдатку.
[Цюрк. баш — галава.]
@башкіргл. башкіры.
@башкіркагл. башкіры.
@башкірскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да башкіраў, Башкірыі, належыць башкірам. Башкірская мова.
@башкіры, -раў; адз.башкір, -а, м.;башкірка, -і, ДМ -рцы; мн. башкіркі, -рак; ж. Народ, які складае карэннае насельніцтва Башкірскай АССР.
@башлык, -а, м. Суконны востраканечны капюшон з доўгімі канцамі, які надзяваецца на шапку. Ад сонца Даніку не цёпла — цёпла ад бацькавага салдацкага башлыка, ад вялікага, з чужых плячэй, паўкажушка, ад хады па глыбокай сцежцы. Брыль.
[Цюрк.]
@башмак, -а, м. Спец. Асобы від тормаза ў выглядзе клінападобнай калодкі, якая падкладаецца пад колы вагонаў, каб спыніць іх рух. Там вагоны чакае башмачнік: ён спрытным рухам кладзе на рэйку тармазны башмак, і вагоны спыняюцца. Васілёнак.
// Розныя прыстасаванні ў жняярках, камбайнах, экскаватарах, што ўжываюцца ў якасці апоры.
@башмачнік, -а, м. Чыгуначнік, спецыяліст па спыненню вагонаў з дапамогай башмакоў.— Гэта агіднасць! Гэта нахабства! — крычаў башмачнік Сцяпан Стукаў. Яму энергічна падтакваў стрэлачнік Пятро Гуляеў. Васілёнак.
@башмачны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да башмака.
@башыбузук, -а, м. 1.Гіст. Салдат нерэгулярных войск у Турцыі ў 18—19 стст.
2.перан. Грубы, нястрымны, бязлітасны, жорсткі чалавек. Царскія башыбузукі. [Цюрк.]
@баявік, баевіка, м. 1. Член рабочай баявой дружыны ў 1905—1907 гадах. [Астапчык:]— Яго [лектара] заўсёды група нашых маладых баевікоў эскартуе — туды і назад, да самой хаты. Машара.
2. Кінафільм, які карыстаецца асаблівым поспехам.
@баявітасць, -і, ж. Баявы, наступальны настрой, рашучасць і настойлівасць у дзеяннях. Камсамольская баявітасць. □ Што ж прыцягвае чытача да газеты? Яе баявітасць, змястоўнасць. “Звязда”.
@баявіты, -ая, -ае. З баявым, наступальным характарам, рашучы, настойлівы ў дзеяннях. Яшчэ прыгадаў стройную, з капой цёмна-медных .. валасоў, Бэлу, па-гарадскому баявітую і гарэзлівую. Асіпенка. Паэзія Пятра Глебкі была вельмі гуманнай, чалавечнай, інтэрнацыянальнай і баявітай. Бялевіч.
@баявы, -ая, -ое.
1. Які мае адносіны да вайны, звязаны з вядзеннем бою; ваенны. Баявыя аперацыі. Баявы разлік. Баявыя парадкі. Баявая гатоўнасць. Баявая і палітычная падрыхтоўка. Баявыя часці. Баявы вылет. □ Аднекуль з вуліцы данёсся сігнал баявой трывогі. Крапіва. [Чыжык] прызвычаіўся ўжо да баявога жыцця — да атак і кулямётнага агню. Лупсякоў. Сышліся сябры-партызаны Згадаць баявыя гады. Смагаровіч.
// Прызначаны для бою, бітвы. Баявы патрон. □ У дзеда Талаша, прызнацца, стрэльба і ёсць і схавана яна якраз у лесе, схавана разам з баявымі прыпасамі. Колас. Імчыцца сталёвай лавінай Калона машын баявых. Аўрамчык.
// Які ўдзельнічаў у баях, праяўлены і здабыты ў баях. Баявы камандзір. Баявы подзвіг. Баявыя заслугі. Баявыя адзнакі. □ Людзей паважалі выключна за іх баявыя якасці. Брыль.
2. Выпрабаваны, загартаваны ў баях, гатовы да барацьбы. Баявыя арганізацыі бальшавікоў. □ Па пытанню аб утварэнні асобых баявых груп я магу сказаць, што лічу іх неабходнымі. Ленін.
3. Рашучы, энергічны, дзейны. [Манковіч:]— У атрадзе звыш сарака камсамольцаў. Гэта наша баявое звяно. Дзенісевіч.
4.перан. Разм. Бойкі, смелы. Звеннявая па ільну — баявая і гаваркая дзяўчына. Шчарбатаў.
5. Асабліва важны для данага моманту, які патрабуе выканання ў першую чаргу. Навукова-тэхнічны прагрэс — баявая задача дня. ○ Баявая галоўкагл. галоўка. Баявая спружынагл. спружына. Баявое хрышчэннегл. хрышчэнне. Баявы лістокгл. лісток. Баявы постгл. пост. Баявы статутгл. статут.
@баядэра, -ы і баядэрка, -і; Р мн. -рак, ж. Уст. Усходняя танцоўшчыца, якая ўдзельнічала ў рэлігійных цырымоніях, а таксама выступала ў рэстаранах, прыватных дамах і інш.
[Партуг. bailadeira — танцоўшчыца.]
@баяздольнасць, -і, ж. Гатоўнасць выконваць баявыя дзеянні. Баяздольнасць арміі. □ Час быў вельмі напружаны. Трэба было.. актывізаваць дзейнасць падпольных партыйных арганізацый і іх работу сярод насельніцтва, узмацніць баяздольнасць партызанскіх атрадаў. Казлоў.
// Здольнасць вырашаць адказныя задачы. Маркс няспынна падкрэсліваў, што ў ідэйным адзінстве і згуртаванасці пралетарскай партыі заключаецца крыніца яе баяздольнасці. “Звязда”.
@баяздольны, -ая, -ае. Прыгодны весці баявыя дзеянні. [Хмара:] — Наступленне.. пачалося. Але пачалося тады, калі вораг у рэальнасць такога наступлення ўжо амаль не верыў і зняў шаснаццаць сваіх самых баяздольных дывізій. Шашкоў.
// Здольны вырашаць адказныя задачы.
@баязлівасць, -і, ж. Уласцівасць, стан баязлівага. Страх і баязлівасць засвяціліся ў .. [Насціных] вачах. Чорны. І крохкая баязлівасць злёгку кранула Рыгорава пачуццё. Гартны.
@баязлівец, -ліўца, м. Той, хто ўсяго баіцца, у каго пачуцці страху бяруць верх над іншымі пачуццямі. [Салавей:] — Адступаюць толькі баязліўцы і шкурнікі, а дзе не хапае сілы, там выручае хітрасць і смеласць. Грахоўскі.
@баязлівы, -ая, -ае.
1. Які ўсяго баіцца, нясмелы, палахлівы.Князю было прыкра, што яго чалядзінец такі затуканы і баязлівы... Гарэцкі.
// Які выражае боязь, нясмеласць. Жанчына глянула на сына нейкім баязлівым позіркам, пачуўшы ў ягоных словах як бы здзек. Чорны. Казік пазірае на мяне баязлівымі вачамі. Баранавых.
/ у перан. ужыв. Кволыя і баязлівыя тоны мацнеюць, напаўняюцца бадзёрасцю. Бядуля. Я не знаю сам, браточкі, Чаму мне так мілы Буры, плач асенняй ночкі, Спеў яе пастылы, Лесу гоман, гуд нястройны, Шум лазы ў балоце, Баязлівы, неспакойны Шолах у чароце. Колас.
// у знач. наз.баязлівы, -ага, м. Той, хто ўсяго баіцца. Баязліваму і свой цень страшны. Прыказка.
◊ Не з баязлівага дзесяткагл. дзесятак.
@баязліўка, -і, ДМ -ўцы; Р мн. -лівак; ж. Жан. да баязлівец.
@баян, -а, м. 1. Вялікі гармонік з складанай сістэмай ладоў. А тут невялічкі, хударлявы Валерый Фралоў, углядаючыся ў зорнае неба, перабірае лады на баяне і ціха спявае “Школьны вальс”. Грахоўскі.
2.Гіст. Паэт, пясняр. Песні для народа Тварыў баян Купала. Аўрамчык. Для вечнасці, спетай баянам сурова, Жыве Руставелі. Колас.
@баяніст, -а, М -сце, м. Музыкант, які іграе на баяне. Баяніст, доўгі дзяцюк, прыклаўшы вуха да мяхоў, ляніва расцягваў баян. Асіпенка.
@баяністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да баяніст.
@баянне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. баяць.
@баярка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. 1.Уст. Шаферка, дружка маладой у час вясельнага абраду. Грузчыкі і вазакі, Пад вясёлае гранне музык, З маладымі баяркамі, Як на вяселлі сваім танцавалі. Танк.
2.Разм. Высокая футравая шапка. Антон увайшоў нарэшце, глянуў на жонку і пачаў павольна распранацца. Зняў сваю баярку. Паклаў яе акуратна на палічку вешалкі. Шамякін.
@баярскі, -ая, -ае. Гіст. Які мае адносіны да баяраў, належыць баярам. Баярская сядзіба. // Які складаецца з баяраў. Баярская дума. // Уласцівы баярам. Баярскі быт эпохі Івана Грознага.
@баярства, -а, н., зб. Гіст. 1. Баяры, баярскае саслоўе. Адным з першых у барацьбу за самакіраванне ўключыўся Полацк. Барацьба суправаджалася рэзкімі канфліктамі паміж гараджанамі і баярствам. “Полымя”.
2. Званне, сан баярына.
@баяршчына, -ы, м. Гіст. 1. Перыяд у гісторыі рускай дзяржавы, калі панавала і правіла баярства. Гэта было ў часы баяршчыны. 2. Вотчына баярына. Працаваць на баяршчыне. 3. Тое, што і паншчына. Адбываць баяршчыну.
@баярын, -а; мн. баяры, -яраў; м. 1.Гіст. У дапятроўскай Расіі — вышэйшы дараваны сан, а таксама асоба, якой надаваўся гэты сан. Ён, Валуеў, паходзіў ад беларускага баярына Вала, што перабег на службу да маскоўскіх князёў яшчэ перад Кулікоўскай бітвай. Караткевіч.
2.Гіст. Радавіты дваранін, буйны памешчык.
3.Уст. Шафер, распарадчык на вяселлі ў жаніха, дружка маладога.
@баярыня, -і, ж. Жонка баярына (у 1, 2 знач.).
@баярышніца, -ы, ж. Белы матылёк з чорнымі жылкамі і крапінкамі на крылах, шкоднік фруктовых дрэў.
@баярышня, -і; Р мн. -шань; ж. Гіст. Незамужняя дачка баярына (у 1, 2 знач.).
@баяцца/1, баецца; незак. Зал. да баяць (у 1 знач.).
@баяцца/2, баюся, баішся, баіцца; незак. 1. Адчуваць страх; апасацца каго-, чаго-н. [Спаткай:] — Сядзелі ў зямлянках, грызлі сухары і носа баяліся вытыркнуць. Навуменка. Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. Усе яго баяліся, як чорта. Якімовіч.
// Знаходзіцца ў стане трывогі. У Ванды закружылася галава. Яна баялася, каб не страціць прытомнасць. Мяжэвіч.
// Непакоіцца за каго-, што-н. За Валодзіка.. [Змітрок] менш баяўся. Бажко.
// Пазбягаць каго-, чаго-н. непрыемнага. Баяцца сустрэчы. □ [Мацей Кулеш:] — Воўкам ты жывеш, кума. Жывых людзей баяцца стала. Шамякін.
// Не адважвацца на што-н.; не хацець узяцца за якую-н. справу; пасаваць перад цяжкасцямі. [Ігнась] баяўся зрабіць непрыемнае сябру сваімі словамі. Мурашка. На якую хвіліну ў хаце ўсталявалася такая ўрачыстая цішыня, што кожны, здавалася, баяўся парушыць яе сваім дыханнем. Лынькоў. [Заатэхнік:] — Я так і ведала. Значыць, баіцеся пахадзіць каля фермы. Сергіевіч.
// З цяжкасцю пераносіць што-н. [Чалавек:]— Гэта далёка, вёрст дваццаць адсюль будзе. Але я дарогі не баюся. Скрыган.
2.чаго. Не пераносіць чаго-н., адмоўна рэагаваць на што-н.; псавацца ад чаго-н. Галава стала, холаду баяцца. Толькі на восень паверне, і Дубель носіць зімовую шапку. Ермаловіч. [Палікарпаўна:] — Любіць, пястуха [расада], каб яе рана сеялі, а калі пачне ўзыходзіць, дык вельмі ж баіцца холаду. Кулакоўскі.
3. (з адмоўем “не”), у знач. пабочн. Разм. Будзь упэўнены, не сумнявайся. [Жлукта:] Не бойся, я ведаю, што раблю. Крапіва. [Дзед:] — О, брат, не бойцеся, —.. [Верачка] ведае, з кім сябраваць. У старшыні не толькі хлеб, — у яго і скварка знойдзецца. Брыль.
◊ Баяцца дыхнуць — трымаць сябе ціха, баязліва. Баяцца як агню — вельмі баяцца каго-н. Баяцца як чорт ладану (крыжа, кадзіла) — вельмі баяцца каго-, чаго-н. Бога ты не баішся! — выражэнне дакору ў сувязі з тым, што хто-н. робіць нешта недазволенае. Бойся (ты) бога — май сумленне. Духу баяцца — адчуваць страх пры адным упамінанні каго-н.
@баяць, баю, баеш, бае; незак. Разм. 1. Расказваць байкі, казкі. Як пачне [дзед Нупрэй] баяць пра добрых мядзведзяў, хітрых лісіц ды злых ваўкоў, дык пра ўсё забудзеш. Рылько. [Алена:] — Спі, мой хлопчык, ноч малая, Ходзіць вецер, казкі бае. Глебка.
2. Гаварыць, паведамляць што-н. [Сарафіма:] — Ці то праўду Цімохаў блазюк баяў, што да цябе [Тэклі] сынок ляціць у госці? Краўчанка. [Дзядзька Раман:] — А хто ж яго ведае, — даўно было гэта, але так баюць старыя людзі. Колас.— Хадзі, паслухай, што баюць вунь, — зашаптала суседка Пётрысе, — страх які... Галавач.
// Весці пустыя размовы, балакаць. Прыйшоў [Шаманскі]. Бачыць, сядзяць сабе дзядзькі на прызбе, тытунь смаляць, байкі розныя баюць. Дуброўскі.
@бе, выкл. гукапер. Аб бляянні авечак, коз. І вось, калі ўжо ўсё жывое спала, Авечка нейкая: — Бе! Бе! — чагосьці забляяла. Корбан.
@бег, бегу, м. 1.Дзеянне паводле дзеясл. бегаць (у 1, 2 знач.) і бегчы (у 1, 3—6 знач.).
2. Практыкаванне або спаборніцтва ў беганні. Бег на сто метраў. ○ Марафонскі бег — спаборніцтва па бегу на дыстанцыю 42 км. 195 м. Спрынтэрскі бег — бег на кароткія дыстанцыі.
◊ Бег на месцы — а) спартыўнае практыкаванне, пры якім бягун, астаючыся на месцы, робіць рухі, уласцівыя бегу; б) (іран.) энергічная на першы погляд, а на самай справе марная, бескарысная дзейнасць. На бягу — не маючы часу спыніцца. Адстрэльвацца на бягу.
@бегавы, -ая, -ое.
1. Які служыць для бегу, шпаркай язды. Бегавая дарожка. Бегавыя лыжы. Бегавыя дрожкі. 2. Які мае адносіны да бегу як віду спорту або скачак рысакоў. Бегавая праграма.
@беганіна, -ы, ж. Разм. 1.Дзеянне паводле дзеясл. бегаць (у 1 знач.).
2. Сумятня, неразбярыха. На вуліцы ўшчыналася такая беганіна, што ад яе хацелася пад зямлю схавацца. Лобан.
@беганне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл.бегаць (у 1, 2 знач.).
@бегатня, -і, ж. Тое, што і беганіна. Праз хвілін пяць.. [Міхалка], стомлены за дзень бегатнёй за каровамі, моцна спаў. Чорны. І толькі .. [Рыгор] паспеў падысці к дзяўчыне, як сярод пасажыраў падняўся рух і бегатня. Гартны.
@бегацца, -аецца; безас., незак. Пра наяўнасць жадання або магчымасці бегаць.
@бегаць, бегаю, бегаеш, бегае; незак. 1. Тое, што і бегчы, з той розніцай, што бегаць азначае дзеянне, якое адбываецца шматразова ці ў розных напрамках. Бегаць навыперадкі. □ Забыліся, мусіць, каровы, што ў Ігнася пуга доўгая і што моцна ён бегае. Мурашка.
/ Пра рух машын. А на рэчцы на Арэсе Бегае маторка. Купала. Бегае шпарка на полі жняярка, Жыта паклоны ёй шле. Журба.
// Разм. Часта бываць у каго-н., хадзіць да каго-н., наведваць каго-н. [Зося:] — Замаразкі пачыналіся першыя... а я кожную суботу да сваіх бегала вечарамі... Чорны.
// Разм. Прабаўляць час, наведваючы каго-, што-н., гуляючы дзе-н. Бегаць па хатах. □ [Маці:] — Вось што, Тараска: годзе ўжо табе каля рэчкі бегаць, лепш занёс бы ты дзядзьку полудзень на Высокі Бераг. Колас.
// Быць на паслугах у каго-н. У драўляным дамку побач чырвонага касцёла.. [Люба] нанялася падмятаць.., бегаць на пасылках. Чорны.
// Разм. Шпарка хадзіць, маючы які-н. клопат, пільную справу, выконваючы пэўную працу. Так.. [Карп] і бегаў цэлымі днямі з калгаса ў калгас, даючы парады і дапамагаючы наладзіць справы. Дуброўскі.
// Разм. Увіхацца, абслугоўваць, даглядаць каго-н. [Дзед:] — Я дам табе, хлопча, бочку мяса і бочку крынічнай вады, але ты папасі адно лета маіх валоў. Бо сам я сляпы: мне цяжка з імі бегаць. Якімовіч.
// Разм. Заляцацца да каго-н. [Лявон:] — Думаеш, ніхто не ведае, што ты [Юзік] за Аленай Сташэвічавай бегаеш? Чарнышэвіч.
// Разм. Знаходзіцца ва ўзрушаным стане, усхвалявана рухацца. Бясконца збянтэжаны бегае па пакоі ў сваім гарадскім доме Няслаўскі. Мурашка.
2. Займацца бегам як спортам. [Наташа] стала фізкультурніцай: хутчэй за ўсіх бегала, вышэй скакала, выдатна плавала. Шамякін.
// Імкліва рухацца на каньках, лыжах.
3.Разм. Хутка рухацца (аб прадметах, пальцах, вачах і пад.). Мне ўжо не трэба думаць, на які клавіш націскаць, — пальцы самі бегаюць. Жычка. Пяро ў руках Рыбіна бегае хутка. Пестрак. [Тодаравы вочы] няўпэўнена бегалі па тварах, калі ён аглядаўся на залу. Крапіва.
// Разм. Мільгацець (пра рух святла, ценяў, падзенне сняжынак і інш.). Бледныя водсветы палахліва бегалі па вершалінах дрэў. Лынькоў. Густыя цені Бегаюць па сценцы. Колас. Сняжынкі белыя Над полем бегалі, Ляталі, лёгкія І мітусіліся. Глебка.
// Разм. Адлюстроўвацца, праяўляцца ў выразе твару (пра ўсмешку). Другі быў кароценькі і шустры, з крываватым носам і гладка пабрыты. На яго губах бегаў салодзенькі смяшок. Колас. А на [Зосіным] твары .. так і трапятала, так і бегала заварожлівая ўхмылка. Гартны.
// Разм. Распаўсюджвацца, ахопліваць сваім дзеяннем. Па сцяне ад гароду пад суднікам і па шырокіх дзвярах бегаў агонь. Пташнікаў.
4.Разм. Пра перыяд палавой актыўнасці ў кароў.
◊ Бегаць як падсмалены — знаходзячыся ва ўзрушаным стане, хутка насіцца. Мурашкі бегаюць па спіне (скуры, целе)гл. мурашкі. Па завуголлю бегаць — пазбягаць працы. Па нітачцы бегаць — быць паслухмяным, дысцыплінаваным.
@бегемот, -а, М -моце, м. Буйная млекакормячая жывёліна атрада парнакапытных, якая жыве ў прэснаводных вадаёмах трапічнай Афрыкі.
[Стараж.-яўр.]
@бегемотавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бегемота. Бегемотавая шкура.
@бегласць, -і, ж. Уласцівасць беглага (у 2, 3 і 4 знач.).
@беглы, -ая, -ае.
1.Гіст. Які, ратуючыся, тайна, самавольна збег з месца жыхарства. Беглы селянін. / у знач. наз.беглы, -ага, м.;беглая, -ай, ж. 2. Не вельмі ўважлівы, павярхоўны. Загорскі падаў жанчыне табурэтку, яна падзякавала, села, агледзела пакой беглым позіркам. Мележ.
3. Дастаткова свабодны, які праходзіць без усякіх цяжкасцей. Беглае чытанне. 4. Які адзначае толькі асобныя рысы, асаблівасці чаго-н.; зроблены на скорую руку. Беглы агляд. □ Пасля кароткага, але вельмі насычанага змястоўнага гістарычнага экскурсу аўтар перайшоў да мастацкай сучаснасці Савецкай Беларусі, кінуў некалькі беглых, але трапных заўваг адносна яе стану. Ліс.
5. Непастаянны, часовы. Яшчэ два гады [Сцяпан] прашлындаў, наймаючыся то ў сельпо, то ў прамкамбінат на якую беглую работу. Скрыган.
○ Беглая галоснаягл. галосны. Беглы агоньгл. агонь.
@бегма, прысл. Абл. Бягом. І адкуль толькі спрыт узяўся ў дзеда, кінуўся ён бегма да капітанскага мосціка. Лынькоў.
◊ Бегма бегчыгл. бегчы.
@бегунок, -нка, м. Дэталь у круцільным механізме прадзільнай машыны і ў некаторых іншых машынах і прыстасаваннях.
@бегчы, бягу, бяжыш, бяжыць; бяжым, бежыце, бягуць; незак. 1. Хутка рухацца, перамяшчацца, моцна адштурхоўваючыся ад зямлі нагамі. З перакошанымі ад страху тварамі беглі салдаты з насілкамі, з лапатамі. Лынькоў.
// Імкліва накіроўвацца куды-н., рухацца ў якім-н. напрамку. — Ромка! Сюды! — закрычаў Віталік. Павярнуўся і пусціўся бегчы на вуліцу. Даніленка.
// Спяшаючыся, ісці куды-н. Бегчы на працу. □ [Гвардыяніха:] — Ой, заседзелася я, чэснае слова... Трэба, бегчы. Зарэцкі.
2. Далёка без канца цягнуцца (пра дарогу, сцежку і пад.). Сцежка ў вёску бяжыць, пятляе паміж надрэчных кустоў. Брыль.
// Распасцірацца, пралягаць; мець які-н. напрамак. Пад самы лес бягуць шнуры, І брыюць спрытна без заганы Зялёны дол гаспадары. Колас.
3. Ліцца, цячы бесперастанным патокам. Унь там рачулка срэбрам літым Бяжыць па жолабе размытым. Колас. Вада бегла імклівымі ручаінамі з узгорку, з хвойніку. Чорны.
// Цячы цурком. За каўнер струменямі сцякае вада і бяжыць па целе. Шамякін. Слёзы беглі па [Марыліным].. схудзелым твары. Крапіва.
// Выцякаць цераз край пры награванні, браджэнні. Малако бяжыць. Цеста бяжыць. // Хутка рухацца, перамяшчацца (пра хвалі, воблакі, агонь і пад.). Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, І усё навокала сном адвечным спіць. Багдановіч.
4. Праходзіць, працякаць (пра жыццё, час). І як бяжыць час: прыязджала маленькая Караліна, усяго год чатырнаццаць было Сузану, а цяпер у яго ўжо дзеці, двое дачок... Лынькоў. Прывет вам, вольныя паэты, Хай час ваш радасна бяжыць! Купала. Як аслупянелы, стары доўга стаяў на адным месцы, пакуль стаў заўважаць адзнакі таго, што жыццё бяжыць. Чорны.
// перан. Наступаць, надыходзіць. Сакавік ідзе бадзёра, Побач з ім вясна бяжыць. Галіноўская.
5. Адступаць пад націскам якой-н. сілы (пра разбітую армію, войска і пад.).
6. Рухацца, перамяшчацца (пра машыны, паязды і пад.). Па дарогах адна за другой бягуць перагружаныя збожжам машыны, ззаду за імі цягнуцца высокія слупы пылу. Дуброўскі.
7. Мільгаць (пра ўяўны рух прадметаў, каля якіх чалавек вельмі хутка рухаецца). Бягуць насустрач прыгарады, дачныя пасёлкі з пералескамі, усё цудоўнае Падмаскоўе з карагодамі па-дзявочаму стромкіх белых бярозак. Сяргейчык.
// Хутка несціся, рухацца (пра хмары, цені і пад.). Як праходзіў паўз.. [скверык] трамвай, рухавае святло бегла па дрэвах. Чорны.
8. Пашырацца, даносіцца, далятаць (пра гукі). З клуба бяжыць на вячэрнія кварталы музыка раяля, песні і смех. Чорны.
// Распаўсюджвацца, пашырацца (пра чуткі, звесткі). Па цэлым па Саюзе Бяжыць хай пераклічка: Ўраўнілаўку руйнуйце, Касуйце абязлічку! Купала.
9.перан. Узнікаць, цячы (пра думкі). Бягуць, не спыняюцца думкі-саколкі. Купала.
◊ Бегма (бягом) бегчы — вельмі спяшацца; не ісці, а бегчы. Бегчы без аглядкі — вельмі хутка бегчы. Бегчы за вачыма — не выбіраючы шляху. Бегчы з усіх ног — вельмі хутка, імкліва. (Бегчы, ісці) куды вочы глядзяць — без пэўнага кірунку, не выбіраючы шляху. (Бегчы) куды папала — без разбору, не выбіраючы месца, шляху. Бегчы на ўсю сілу — вельмі моцна, хутка. Бегчы як жару ўхапіўшы — як мага хутчэй, стрымгалоў.
@бедаванне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. бедаваць.
@бедаваць, бядую, бядуеш, бядуе; незак. 1. Цярпець душэўныя пакуты; выказваць перажыванні, смутак, жаль. Змрокам таго дня.. [Нявада] пачаў абыходзіць увесь той родны кут, па якім гэтулькі бедаваў. Чорны. У хаце Сцяпана Касцевіча ў гэты час сабралася многа людзей.. Абмяркоўвалі ўсё здарэнне, бедавалі, ахалі, клялі... Пестрак.
// Турбавацца, хвалявацца, клапаціцца аб кім-, чым-н. [Маці:] — У тваёй [Сцяпанкавай] галаве толькі цацкі. Каб ты лепей бедаваў аб тым, хто сёлета ў нас поле араць будзе, хто шнур засее. Бядуля. [Валя Валодзю:] — Ты бедаваў, што білет прападзе. Вось запрасі Надзю. Крапіва.
2. Жыць у нястачы, беднасці; гараваць. Мянялася жыццё нядаўніх беднякоў,якія бедавалі ад вясны да зімы, жабруючы і гнучы спіны за кавалак хлеба. Кухараў.
@бедалага, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -лазе, Т -ай, -аю, ж. Разм. Чалавек, які трапіў у бяду. Мой ложак стаяў побач, і я дапамагаў няшчаснаму бедалагу чым толькі мог. С.Александровіч. Тут [у хвасце калоны] былі адны бедалагі — зусім аслабелыя і дужа параненыя. Быкаў.
// Нешчаслівы, варты спачування чалавек. [Толік з маці] жылі ў падсуседзях, у зямлянцы старога Лукаша, які памёр, бедалага, у сорак чацвёртым. Мыслівец.
@бедачына, -ы, м. і ж. Разм. Тое, што і бедалага.— Загінуў бедачына, — з ноткаю жалю сказаў [лейтэнант]. Колас. Толькі з яе мужа.. [паляўнічыя] часам падсмейваліся: вось бедачына, сам і дадому не ўмее даехаць. Кірэенка.
@беднасць, -і, ж. 1. Адсутнасць або недастатковасць неабходных сродкаў для існавання; нястача. [Сіўцоў:] — Адышлі ў нябыт адвечная беднасць і галеча палешука, яго славуты “каўтун”, яго бездапаможнасць у барацьбе з суровай прыродай. Краўчанка. Беднасць і малазямелле змушалі клінкоўцаў шукаць заработку на старане або каля дому, калі яны трапляліся. Колас.
2. Мізэрнасць, недастатковасць чаго-н. Беднасць ідэалаў. Беднасць фантазіі. 3. Убоства, непрыгляднасць. Беднасць класнай абстаноўкі не расчаравала Любу. Васілевіч.
@бедната, -ы, ДМ -наце, ж. 1.зб. Бедныя людзі, беднякі. [Вераб'ёў:] — Калі бедната прагне .. [зямлі], то даць трэба. Дуброўскі.
// Беднае сялянства, якое эксплуатавалі кулакі. [Лаўрыновіч:] — Бедната ў калгасе — гэта тое ядро, на якое партыя апіраецца ў калгасным будаўніцтве. Лобан.
2. Тое, што і беднасць (у 1 знач.).
@бедніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; незак. Разм. Прыбядняцца. [Аляксей:] — А вы ведаеце, што ў гэтага самага Архіпа Мікуця, які вам пашкадаваў хлеба пакласці на стол, аж дзве ямы засыпаны збожжам.. А ён бедніцца, ведае, што старшыня сваяк — не зачэпіць. Сабаленка.
@бедны, -ая, -ае.
1. Які не мае або мае вельмі мала сродкаў на жыццё; незаможны; проціл. багаты. Панская зямля і маёмасць былі канфіскаваны і перададзены батракам і бедным сялянам. Кавалёў.
/ у знач. наз.бедны, -ага, м. Багаты беднаму не сябра. Прыказка.
2. Аднастайны, мізэрны. Расліннасць на поўначы бедная. □ [Тапурыя] марыў аб незвычайных прыгодах, аздабляючы вымыслам сваё беднае на падзеі і ўражанні жыццё. Самуйлёнак.
3. Які мае недахоп у чым-н., змяшчае ў сабе мала чаго-н. Вучні трэціх класаў школ з рускай мовай навучання толькі пачынаюць вывучаць беларускую мову, слоўнікавы запас іх вельмі бедны, у іх не хапае слоў для выказвання сваіх думак і пачуццяў. Самцэвіч. І была яна, мусіць, такою мізэрнаю, гэтая бедная радасць, што яе цьмяны праменьчык не дасягае сённяшняга дня і не грэе старое сэрца чалавека... Самуйлёнак.
4. Які выклікае спачуванне да сябе; нешчаслівы. Не паспела бедная дзяўчына павесіць пад страху серп, як прыйшлося ўзяць у рукі сахор — накідаць гной, растрасаць яго на полі. Чарнышэвіч.
5. Танны, просты, небагаты. Вопратка на хадаках была бедная: шарачковыя штаны, кужэльная сарочка, саматканыя світкі, не падобныя на тутэйшыя. Пальчэўскі. Бедная была кватэра, нізкая, цёмная, з дзіркамі ў падлозе і сценах. Маўр.
◊ Бедная галавагл. галава.
@бедства, -а, н. Вялікае няшчасце з цяжкімі вынікамі. Стыхійнае бедства. □ Шмат цяжкага адышло ў нябыт, але бедствы прыроды засталіся. Дуброўскі.
@бедуінгл. бедуіны.
@бедуінкагл. бедуіны.
@бедуінскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бедуінаў.
@бедуіны, -аў; адз.бедуін, -а, м.;бедуінка, -і, ДМ -нцы; мн.бедуінкі, -нак; ж. Качавыя і паўкачавыя арабы-жывёлаводы.
[Араб. badawīn.]
@бежанец, -нца, м. Чалавек, які пакінуў месца свайго жыхарства з прычыны вайны або стыхійнага бедства. З заходняй стараны даходзілі сюды бежанцы, якім пашанцавала выбрацца з агню нямецкіх бамбардзіровак. Чорны.
@бежанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да бежанец.
@бежанскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бежанцаў. Рыпучыя колы бежанскай фурманкі мелюць жарству дарогі, якая вядзе немаведама куды. Сабаленка.
@бежанства, -а, н. Вымушанае пакіданне родных мясцін на час вайны. Алене ўспомнілася маленства, якое таксама пачалося бежанствам. Сабаленка. Ужо вось трэці дзень, як.. [Андрэй] з сям'ёю вярнуўся з бежанства. Пестрак.
@без, прыназ, з Р. Спалучэнне з прыназ, “без” выражае:
Азначальныя адносіны 1. Пры апісанні прадмета (з'явы, паняцця) для ўказання на адсутнасць у ім часовай або пастаяннай прыметы, выражанай назоўнікам роднага склону. Лес без канца і краю. Работа без прымусу. □ А што гэта за даліна ды без рэха, А зялёная ляшчына без арэхаў, Ручаіна без жывой-крутой вадзіцы, Лугавіна без духмянай медуніцы. Танк.
2. Пры словах, якія абазначаюць меру або колькасць, паказвае, колькі не хапае да поўнай меры. Без чвэрці гадзіна. Без малога год. Кілаграм без дзесяці грамаў. □ Роўна без дваццаці восем вечара.. пачуўся громкі голас. Колас.
Аб'ектныя адносіны 3. Паказвае, што дзеянне адбываецца пры адсутнасці, без удзелу каго-, чаго-н. Працаваць без машын. □ Найбольш складаная і адказная частка работы зроблена без Міхася. Брыль.
4. Адпавядае словам: акрамя, за выключэннем, не лічачы. Ганна хутчэй зачыніла дзверы за сабой — і без таго маркотна, хоць ты плач. Мележ.
Акалічнасныя адносіны 5. З некаторымі назоўнікамі ўтварае прыслоўныя спалучэнні, якія выражаюць спосаб дзеяння і інш. акалічнасці. Завянуць без пары. Ссохнуць без вады. Прабірацца без шуму. □ Мікалай Патапавіч .. даваў парады хоць і без ахвоты, але шчыра. Кулакоўскі.
◊ Без жартаўгл. жарт. Не без гэтага — і гэта бывае. Не без таго — бывае і так. Не без чаго — тое, што і з чым-н., але з меншай ступенню сцверджання.
@без... (а таксамабез'.., і бес...; у першым складзе перад націскам бяз..., бяз'..., бяс...), прыстаўка. Служыць для ўтварэння: 1) прыметнікаў ад назоўнікаў у значэнні: пазбаўлены чаго-н., які не мае чаго-н., напрыклад: безадказны, безагаворачны, беззаганны, беззямельны; 2) назоўнікаў з канчаткамі -е, -а або суфіксам -асць, якія азначаюць адсутнасць або недахоп чаго-н., напрыклад: безграшоўе, бездарожжа, беззямелле, безадказнасць, безуважнасць.
@без'..., прыстаўка (гл.без...). Ужываецца замест “без...” перад ётавымі галоснымі: “е”, “ё”, “ю”, “я”, напрыклад: без'языкі.
@безабароннасць, -і, ж. Няздольнасць абараніць сябе, пастаяць за сябе; адсутнасць сродкаў самаабароны.
@безабаронны, -ая, -ае. Няздольны абараніць сябе, пастаяць за сябе, пазбаўлены абароны. І хлапчук нечакана адчуў сябе такім безабаронным, маленькім і кволым перад гэтай вялікай ноччу, гэтым лесам. Вышынскі.
@безаблічнасць, -і, ж. Адсутнасць, недахоп індывідуальных рыс.
@безаблічны, -ая, -ае. Пазбаўлены своеасаблівасці, індывідуальнасці, характэрных прыкмет. Безаблічная істота. Безаблічная маса. Безаблічны герой.
@безаварыйнасць, -і, ж. Уласцівасць безаварыйнага.
@безаварыйны, -ая, -ае. Які не меў аварый, крушэнняў; які не суправаджаецца аварыямі. Безаварыйная праца. Безаварыйны рух.
@безагаворачнасць, -і, ж. Безумоўнасць, беспярэчнасць.
@безагаворачны, -ая, -ае. Не абмежаваны ніякімі ўмовамі, безумоўны, беспярэчны. Безагаворачная капітуляцыя.
@безадвальны, -ая, -ае.
1. Звязаны з апрацоўкай глебы, пры якой пласт не пераварочваецца. Безадвальнае ворыва. 2. Прызначаны для такой апрацоўкі глебы. Безадвальны плуг.
@безадгаворачны, -ая, -ае. Які робіцца без адгаворак; беспярэчны.
@безадказнасць, -і, ж. Уласцівасць безадказнага; адсутнасць адказнасці. Безадказнасць — вораг поспеху.
@безадказны, -ая, -ае.
1. Які не нясе адказнасці ні перад кім. [Галавенька Громаву:] — Безадказны ты нейкі, папраўдзе, як малое дзіця. Лупсякоў.
// Які не стрымліваецца пачуццём адказнасці. А сказаць трэба сур'ёзна і горача, каб.. [Маша] паверыла, каб зноў не палічыла гэта за легкадумны жарт, за яго [Славікаву] звычайную безадказную балбатню. Шамякін.
2. Які працуе безадмоўна, без перабояў. [Іван Іванавіч:] — Для палёту да другіх планет трэба было сканструяваць лёгкі, зручны і безадказны рухавік. Гамолка.
3. Які без пярэчання выконвае ўсе загады, распараджэнні; бездакорны, беззаганны. Бяссільная [Сымонава] злосць вылілася на Машку, яго безадказную памочніцу, і ясна стала, якая яна, гэтая злосць, горкая, дзікая і дурная. Брыль.
@безадкладны, -ая, -ае. Такі, выкананне, ажыццяўленне якога не церпіць адкладу. Безадкладная задача.
@безадмоўны, -ая, -ае.
1. Які не мае перашкод у рабоце; спраўны. Безадмоўная работа механізма. 2. Тое, што і безадказны (у 3 знач.).
@безадноснасць, -і, ж. Уласцівасць безадноснага.
@безадносны, -ая, -ае. Які ацэньваецца, разглядаецца незалежна ад якіх-н. умоў; абсалютны.
@безадрыўны, -ая, -ае. Які адбываецца без адрыву ад асноўнай дзейнасці, без спынення. Безадрыўнае навучанне.
@безазёрны, -ая, -ае. Пра край, мясцовасць, дзе няма азёраў.
@безалкагольны, -ая, -ае. Які не змяшчае ў сабе алкаголю. Безалкагольны напітак.
@безапеляцыйнасць, -і, ж. Уласцівасць безапеляцыйнага.
@безапеляцыйны, -ая, -ае.
1. Які не падлягае абскарджанню, апеляцыі. Безапеляцыйнае рашэнне. 2. Які не дапускае пярэчанняў, сумненняў; катэгарычны. Безапеляцыйныя вывады. Безапеляцыйны тон. Безапеляцыйнае сцвярджэнне.
@безапорны, -ая, -ае. Які не мае апоры, які характарызуецца адсутнасцю апоры. Безапорная галерэя.
@безасабовасць, -і, ж. Уласцівасць безасабовага дзеяслова, сказа.
@безасабовы, -ая, -ае. У выразах: безасабовыя дзеясловыгл. дзеяслоў; безасабовы сказгл. сказ.
@безасцюковы, -ая, -ае. Які не мае асцюкоў. Безасцюковая пшаніца.
@безбароды, -ая, -ае. Пра чалавека, які брые бараду; пра юнака, у якога яшчэ не расце барада. Барадатыя і безбародыя, маладыя і старыя сядзяць і стаяць, дзе толькі можна. Колас.
@безбацькоўства, -а, н. Жыццё без бацькі.
@безбілетнік, -а, м. Разм. Пасажыр, які не мае білета.
@безбілетніца, -ы, ж. Разм. Жан. да безбілетнік.
@безбілетны, -ая, -ае. Які не мае білета (у 1 знач.). Безбілетны пасажыр. / у знач. наз.безбілетны, -ага, м. [Наста:] — А памятаеш [Васіль], як першы раз на поўным хаду садзіўся ў мой вагон? Памятаеш? Хацелася высадзіць цябе, безбілетнага, дык ты ледзь не з'еў мяне. Карамазаў.
@безбялковы, -ая, -ае. Які не мае ў сваім саставе бялку. Безбялковая фракцыя.
@безбярэжжа, -а, н. Адсутнасць берагоў, бязмежнасць. Шыр і безбярэжжа, Дзе вятры-гулякі Ходзяць станавіта, Як сваты калісьці. Колас. Лажыцца цемра безбярэжжам, нямы спакой снягоў і зор. Машара.
@безбярэжнасць, -і, ж. Уласцівасць безбярэжнага; бязмежнасць.
@безбярэжны, -ая, -ае. Які не мае берагоў; неаглядны, бязмежны. Безбярэжныя воды. Безбярэжныя раўніны.
@безвалосы, -ая, -ае. Пазбаўлены валасоў. І мускулістая безвалосая рука Раўбіча, упрыгожаная жалезным бранзалетам, павольна паказала на .. [курган]. Караткевіч.
@безвітамінны, -ая, -ае. У якім адсутнічаюць вітаміны. Безвітамінны корм.
@безвыказнікавы, -ая, -ае. У склад якога не ўваходзіць выказнік. Безвыказнікавы сказ.
@безвыніковасць, -і, ж. Уласцівасць безвыніковага; адсутнасць вынікаў. Безвыніковасць намаганняў.
@безвыніковы, -ая, -ае. Які не дае патрэбных, жаданых вынікаў, беспаспяховы. Безвыніковы дослед.
@безвыходнасць, -і, ж. Уласцівасць безвыходнага, адсутнасць выхаду. Фінал паэмы, у якім пераадольвалася гэта трагічная безвыходнасць.. быў.. звязаны з ідэйна-палітычным ростам мастака. Бугаёў.
@безвыходны, -ая, -ае. Пра становішча, з якога няма выхаду. Вася Крайко ў безвыходным становішчы застаўся ў лесе, акружаны фашыстамі. Дзюбайла.
// Вельмі цяжкі, безнадзейны. Безвыходныя думкі. Безвыходная журба.
@безгаловы, -ая, -ае.
1. Які не мае галавы; пазбаўлены галавы.
2.перан. Пра чалавека з невялікімі разумовымі здольнасцямі. Вось сапраўды, Калі хто безгаловы, Таго не выратуе ад бяды І мудрае, ад сэрца слова. Валасевіч.
// Няўважлівы, рассеяны.
@безгалоссе, -я, н. Адсутнасць гукаў, цішыня. І бацька твой пайшоў на дно. І човен згніў, згнілі і вёслы: і берагоў маіх радно яго адпела безгалоссем. Дудар. Пустэча, глухасць, безгалоссе. Нічога больш не засталося З таго, чым жыў, што так бярог. Колас.
@безгалосы, -ая, -ае.
1. З дрэнным, слабым голасам. Безгалосы спявак. // Які страціў голас. Безгалосы чалавек. 2.Уст. Які не мае права голасу. [Настаўнік:] — Гласныя ад сялян у земстве, па сутнасці, зусім безгалосыя, там галасоў больш дваранскіх, чым сялянскіх. Галавач.
3. Маўклівы, ненапоўнены гукамі. Ад.. мокрага снегу было непрытульна на вуліцы, сумнай і безгалосай. Лынькоў.
@безгалоўе, -я, н. 1. Пра адсутнасць добрага кіраўніцтва, разумнай галавы. [Сяргей:] — І ты, Макар, пра гэта падумай. Не век жа табе звекаваць у гэтым безгалоўі. Сабаленка.
2.Абл. Пра вельмі дрэннае надвор'е (завіруху) дождж, буру). У такое безгалоўе ні кажух, ні валёнкі не ўпасуць. Ваўкі і тыя ідуць з лесу бліжэй да будыніны. Пташнікаў.
@безгаспадарлівасць, -і, ж. Уласцівасць безгаспадарлівага; няздольнасць умела і эканомна кіраваць гаспадаркай. Вось яму [старшыні суседняга калгаса] “Сокала” пасылаць не варта: абавязкова папракне ў фанабэрстве, у безгаспадарлівасці.. бо сам ён гаспадар эканомны і сціплы. Шамякін.
@безгаспадарлівы, -ая, -ае. Які не ўмее разумна і эканомна жыць, весці сваю гаспадарку.
// Неэканомны, нерацыянальны.
@безгаспадарнасць, -і, ж. Уласцівасць безгаспадарнага (у 2 знач.).
@безгаспадарны, -ая, -ае.
1. Які не мае гаспадара, які нікому не належыць. Безгаспадарная маёмасць. 2. Тое, што і безгаспадарлівы.
@безгаспадарчасць, -і, ж. Уласцівасць безгаспадарчага.
@безгаспадарчы, -ая, -ае. Тое, што і безгаспадарлівы.
@безграшовы, -ая, -ае. Які ажыццяўляецца без грошай, шляхам безнаяўных або натуральных разлікаў. Безграшовы разлік.
@безграшоўе, -я, н. Разм. Недахоп грошай або адсутнасць іх у каго-н.
@безгрунтоўнасць, -і, ж. Уласцівасць безгрунтоўнага; неабгрунтаванасць.
@безгрунтоўны, -ая, -ае. Які ні на што не апіраецца; неабгрунтаваны. Безгрунтоўны доказ.
@безгустоўнасць, -і, ж. Адсутнасць добрага густу, пачуцця прыгожага; праяўленне дрэннага густу. Літаратуршчына і безгустоўнасць часам трапляюць і.. ў нядрэнныя вершы. “Полымя”.
@безгустоўны, -ая, -яе. Які не мае мастацкага густу. Безгустоўны чалавек. // Які не адпавядае запатрабаванням добрага густу.
@безгустоўшчына, -ы, ж. Разм. Выяўленне безгустоўнасці. [Несцер Іпатавіч:] — Я падаю цалкам гэтую песню, як прыклад безгустоўшчыны і мяшчанства, як прыклад замаскіраванага выпаду супроць нашае сучаснасці. Дубоўка.
@бездагляднасць, -і, ж. Уласцівасць бездагляднага.
@бездаглядны, -ая, -ае. Пакінуты без догляду; закінуты. Бездаглядная жывёла.
@бездажджоўе, -я, н. Разм. Засушлівае надвор'е.
@бездакорнасць, -і, ж. Уласцівасць бездакорнага; беззаганнасць. Любіў.. [Доўнар] Пазняка за сціпласць, за выразную строгую прынцыповасць, за шчырую патрэбу служыць партыі, за бездакорнасць у рабоце. Дуброўскі.
@бездакорны, -ая, -ае. Які не выклікае дакору; беззаганны. Бездакорны чалавек. Бездакорная праца.
@бездань, -і, ж. 1. Бяздонная прорва, невымерная глыбіня. Вузкая дарога пятляла сярод гор і раптам кідалася ўніз, нібы спяшаючыся на Чортаў мост, каб абысці багну і бездань. Мяжэвіч. Як жа добра цяпер апусціць у самую глыбіню студні дзюбу старога “жураўля”, дастаць з цёмнай, страшнаватай бездані цяжкае драўлянае вядро, расплёскаць на босыя ногі сцюдзёную ваду, прыпасці сухімі губамі да мокрай сасновай клёпкі!.. Брыль.
// Бязмежная прастора (марская, нябесная). З цёмнай бездані неба зрэдку далятаў ледзь чутны рокат матора. Лынькоў.
2.перан. Вялікая колькасць чаго-н., што нельга палічыць; безліч, процьма. Бездань найтанчэйшых пачуццяў. 3.перан. Тое, што раздзяляе, раз'ядноўвае каго-н. з кім-н.; прынцыповыя разыходжанні паміж кім-н. у чым-н. Ад'язджаючы, пятнаццацігадовая дзяўчынка не ведала, якой безданню ляжа паміж ёю і яе названым братам граніца. Галавач.
@бездапаможнасць, -і, ж. Стан бездапаможнага. Першы раз баявы камандзір адчуў сваю бездапаможнасць; на яго вачах паміраў самы родны, блізкі чалавек, а ён не ведаў, што рабіць, чым дапамагчы. Шамякін. Джулія, пакутуючы ад свае бездапаможнасці ў такім паядынку, толькі кусала вусны. Быкаў.
@бездапаможны, -ая, -ае. Які не можа сам, сваімі сіламі справіцца з чым-н.; які мае патрэбу ў дапамозе; слабы. Маленькі чалавечак, загорнуты ў прасцірадла, захутаны ў кажух, ляжаў там, ляжаў нерухомы, бездапаможны. Лынькоў. Выгляд .. [Стэфы] быў такі бездапаможны і няшчасны, што адразу было відаць: яна страціла ў сваім жыцці самае дарагое і адзінае і не мае надзеі знайсці яго другі раз. Чарнышэвіч.
// перан. Вельмі дрэнны, бяздарны, слабы. Назаўтра прыношу рукапіс і выбіраю лепш апрацаваныя раздзелы.. Усё, што выглядала прыстойна, нават здавалася добрым, перад .. [Коласам] ліняе, робіцца бездапаможным. Лужанін.
@бездар, -ы, ж. Разм. Бяздарны, няздатны чалавек. Глухмень, правінцыі дакука — Паняцце бездараў пустых. І там, там творыцца навука, Калі к навуцы здатны ты. Бачыла.
@бездараж, -ы, ж. Адсутнасць або недахоп добраўпарадкаваных дарог для язды. Цяжка было ісці па бездаражы танкам Шутава. Мележ. Бясконца снавалі, пераадольваючы бездараж, грузавікі-самазвалы. Хадкевіч.
// Час, калі дарогі становяцца непраходнымі. Але найгоршае тут ліха — Збірай зноў цапстрыкі, трасіся Па каранях з дабром, з сям'ёю У саму бездараж вясною. Колас.
@бездарожжа, -а, н. Тое, што і бездараж. [Сястра] не магла даўмецца, адкуль я ўзяўся ў такую непагадзь і бездарожжа. Скрыган.
@бездарожны, -ая, -ае. Такі, дзе няма праезных або добраўпарадкаваных дарог. У нас за якую адну пяцігодку гарады вырастаюць.. І дзе? У бездарожных стэпах, у непраходнай тайзе. Ракітны.
@бездаходны, -ая, -ае. Які не дае даходу.
@бездэфектны, -ая, -ае. Які не дае, не мае дэфектаў, браку. Бездэфектны выраб прадукцыі.
@бездэфіцытны, -ая, -ае. Які не мае, не дае дэфіцыту. Бездэфіцытнае прадпрыемства.
@беззабаронны, -ая, -ае. Адкрыты, дазволены.
@беззаганнасць, -і, ж. Уласцівасць беззаганнага; бездакорнасць. Аўтапрабег паказаў высокую эканамічнасць і беззаганнасць механізмаў. “Беларусь”.
@беззаганны, -ая, -ае. Які не мае заганаў, недахопаў; бездакорны па якасці. Беззаганная прадукцыя. Беззаганны верш. Беззаганная ідэя. Беззаганны характар. // Выдатны, дасканалы. Беззаганная выпраўка. Беззаганныя паводзіны.
@беззаконнасць, -і, ж. Уласцівасць беззаконнага; беззаконне.
@беззаконне, -я, н. 1. Адсутнасць ці парушэнне законнасці. Поўнае беззаконне. 2. Беззаконнае дзеянне. Чыніць беззаконне.
@беззаконны, -ая, -ае. Які супярэчыць закону, законнасці. Беззаконны ўчынак.
@беззапаветнасць, -і, ж. Уласцівасць беззапаветнага; самаадданасць.
@беззапаветны, -ая, -ае. Які аддаецца поўнасцю, да самазабыцця чаму-н.; самаадданы. Беззапаветнае служэнне Радзіме.
@беззваротнасць, -і, ж. Уласцівасць беззваротнага (у 1 знач.).
@беззваротны, -ая, -ае.
1. Такі, якога нельга вярнуць; згублены, страчаны назаўсёды. Што ж твае вочы слязамі гараць, Па беззваротнай сумуюць вясне? Танк. [Доктар Шварц:] — У імя беззваротнага мінулага я прашу аб адным: ратуйце ад смерці дзяцей маіх і ўнукаў! Лынькоў.
2. Які дадзены назаўсёды і не павінен аддавацца. Беззваротная пазыка, дапамога.
@беззмястоўнасць, -і, ж. Уласцівасць беззмястоўнага. Бяззмястоўнасць выступлення.
@беззмястоўны, -ая, -ае. Бедны думкамі, нецікавы. Беззмястоўны твор.
@беззямелец, -льца, м. Тое, што і беззямельнік. У Скіп'ёўскім Пераброддзі аселі і забудаваліся пасля восені дзевяцьсот семнаццатага года тутэйшыя беззямельцы. Чорны.
@беззямелле, -я, н. Адсутнасць або недахоп зямлі, неабходнай для жыцця чалавека. Кравец Самабыль радзіўся і вырас у вёсцы. Прафесіі свае не любіць: горкая бядота, беззямелле змусілі яго шукаць іншага спосабу да жыцця. Колас.
@беззямельнік, -а, м. Разм. Беззямельны селянін. Два гады бадзяўся Тодар па маёнтках, бяздомнік, беззямельнік. Чарнышэвіч.
@беззямельны, -ая, -ае. Які не мае ўласнага ўчастка зямлі, неабходнага для вядзення гаспадаркі. Высвятляецца, што Леапольд Гушка — патомак сілезскіх ткачоў, беззямельны парабак з панскага двара. Луфераў.
/ у знач. наз.беззямельны, -ага, м.[Захараў:]— Ён [Тодар] з беззямельных, з Кісялёў, сусед наш. Дуброўскі.
@безліч, -ы, ж.; ліч. Незлічонае мноства, вялікая колькасць. Безліч бароў і рачулак, што звоняць бясконца, Цёмным куткам несучы прамяністае сонца. Куляшоў. На небе Зорак безліч зіхацела. Валасевіч.
@безлічны, -ая, -ае. Якому няма ліку, незлічоны. А хан Кайдан, аблюбаваўшы ўзгорак, глядзіць, як іскры безлічных кастроў губляюцца, сатлеўшы паміж зорак, над вострымі вяршынямі шатроў. А.Вольскі.
@безлюдзь, -і, ж. Разм. Адсутнасць людзей; бязлюддзе. Навокала безлюдзь і цьма, І толькі кігікаюць совы. Колас.
@безмаёнткавы, -ая, -ае. Які не мае або не атрымаў маёнтка. Безмаёнткавы дваранін.
@безмарозны, -ая, -ае. Які не ведае маразоў. Безмарозная пара.
@безматорны, -ая, -ае. Які працуе без матора. Безматорны апарат.
@безнагляднасць, -і, ж. Стан безнагляднага; адсутнасць нагляду за кім-, чым-н. Барацьба з дзіцячай безнагляднасцю.
@безнаглядны, -ая, -ае. Пазбаўлены неабходнага нагляду, назірання.
@безнадзейнасць, -і, ж. Уласцівасць безнадзейнага; безвыходнасць. Безнадзейнасць справы. Безнадзейнасць мары. // Адсутнасць надзеі. Былі ў іх [герояў] і спады, і пад'ёмы душы, надзеі і безнадзейнасць, каханне і роспач. Скрыган.
@безнадзейны, -ая, -ае. Які не пакідае надзеі, не дазваляе разлічваць на добры канец або паляпшэнне чаго-н. Людзям уласціва змагацца і перамагаць нават там, дзе справа здаецца безнадзейнай. Місько. І паўстаюць з руінаў безнадзейных Кварталы новых гмахаў-камяніц. Танк.
// Які страціў сілы і здольнасці перамяніцца; прапашчы. Пісьменнік ніколі не закрэслівае чалавека як істоту цалкам адмоўную, безнадзейную, знаходзячы і ў характарах намаляваных ім адмоўных герояў штосьці добрае, чалавечае. Навуменка.
// Які выражае адсутнасць надзеі. Шафёр пабег, пазвоньваючы бляшанкай, і ўсе тыя байцы, што сядзелі на бартах, праводзілі яго сумнымі безнадзейнымі позіркамі. Кулакоўскі.
@безназоўны, -ая, -ае. Які не мае назвы. Асабліва моцна адчуваеш восень тут, на беразе безназоўнага ліменскага возера, да якога ад маёй леснічоўкі крокаў дзвесце. Карамазаў.
@безнайменны, -ая, -ае. У выразе: безнайменны лік — лік, які не мае пры сабе назвы адзінкі вымярэння (напрыклад: тры, пяць, васемнаццаць).
@безнасенка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Сорт грушы без зярнят.
@безнасенны, -ая, -ае. Які не мае зярнят, насення. Безнасенныя плады.
@безнаяўны, -ая, -ае. Які выконваецца без наяўных грошай шляхам пераводу грашовых сродкаў з рахунку плацельшчыка на рахунак крэдытора. Безнаяўны разлік.
@безразважна.
1.Прысл. да безразважны.
2.у знач. вык. Неразумна, неабдумана.
@безразважнасць, -і, ж. 1. Уласцівасць безразважнага. Безразважнасць рашэння. 2. Схільнасць да неабдуманых учынкаў, рашэнняў. Яе [Джуліі] безразважнасць злавала хлопца. Быкаў.
@безразважны, -ая, -ае. Такі, паводзіны, учынкі якога не кантралююцца розумам, развагай. Безразважны чалавек. // Уласцівы такому чалавеку. Безразважны ўчынак. Безразважная рашучасць.
@безразмерны, -ая, -ае. Які выкарыстоўваецца для некалькіх сумежных размераў (звычайна пра шкарпэткі, панчохі).
@безрукаўка, -і, ДМ -ўцы; Р мн. -кавак; ж. Куртка або кофта без рукавоў. Цяпер, калі “рэдактар” скінуў кубанку, шынель і ў чорнай аўчыннай безрукаўцы паўзверх гімнасцёркі сеў за стол, скрытая трывога і злосць яго пачала непрыкметна пераходзіць на смех, які ўжо, здаецца, пачаў праступаць на твары. Брыль.
@безрулявы, -ая, -ое. Спартыўная (акадэмічная) лодка для двух весляроў без рулявога.
@безрысорны, -ая, -ае. Які не мае рысор. Безрысорная брычка.
@безуважлівасць, -і, ж. Уласцівасць безуважлівага.
@безуважлівы, -ая, -ае. Тое, што і безуважны.
@безуважнасць, -і, ж. Уласцівасць безуважнага; абыякавыя, раўнадушныя адносіны да каго-, чаго-н. Кацярына бачыла Андрыянаву безуважнасць да сябе. Марціновіч. Дзед Піліп змоўк і з дэманстратыўнай безуважнасцю закурыў сваю вялізную старасвецкую піпку. Зарэцкі.
@безуважны, -ая, -ае. Які не праяўляе ніякай цікавасці да каго-, чаго-н.; раўнадушны. Не падымаючы вачэй, з апушчанай галавой рушыў Саўка з лесу.. Ён быў дужа стомлены, атупелы, безуважны, прыбіты. Колас.
// Які выказвае безуважнасць. Каршукоў глядзеў на мёртвы горад, на абгарэлыя чорныя коміны абыякавымі, безуважнымі вачамі. Асіпенка.
@безудзельнасць, -і, ж. Уласцівасць безудзельнага; раўнадушнасць. Даччына безудзельнасць прайшла міма Арынінай увагі, і яна спакойна села на канапу. Карпаў.
@безудзельны, -ая, -ае. Які не прымае ніякага ўдзелу ў чым-н.; абыякавы да ўсяго. Аўтар як быццам быў зусім безудзельны да таго, што чытаў, што ажыло пад яго пяром, прайшоўшы праз думку і пачуццё. Лужанін.
// Уласцівы, характэрны такому чалавеку. Безудзельны позірк.
@безуладдзе, -я, н. Адсутнасць дзяржаўнай улады; адсутнасць кіраўніцтва. У Журавічах, якія ад Альхова за дваццаць вёрст, безуладдзе... Навуменка.
// Адсутнасць здольнасці валодаць сабой. Ведаючы сваё безуладдзе над уласнай весялосцю, .. [Герасім Іванавіч] неяк раптам, праз сілу, устае на ногі і падыходзіць да акна. Карамазаў.
@безуладны, -ая, -ае. Які не мае ўлады, які страціў уладу. Безуладны кароль. // Які не здольны валодаць сабой. — Ха-ха-ха-ха! — засмяялася Мая і, безуладная ад смеху, павісла ў хлопца на рукаве. Карпюк.
@безумоўна.
1.Прысл. да безумоўны.
2.у знач. пабочн. Бясспрэчна, канечне. [Веры], безумоўна, найбольш імпанаваў Андрэй Шыбянкоў, але яна ні ў чым гэтага не выяўляла. Зарэцкі. З двух спраў, якія прадвяшчала трывожнае чэрвеньскае зацішша, перамагла, безумоўна, наша: наступленне.. апярэдзіла новую блакаду Налібоцкай пушчы. Брыль.
@безумоўнасць, -і, ж. Уласцівасць безумоўнага. Безумоўнасць вываду.
@безумоўны, -ая, -ае.
1. Не абмежаваны якімі-н. умовамі; поўны, безагаворачны. Безумоўнае абавязацельства. 2. Бясспрэчны, несумненны. Безумоўная ўдача. Безумоўны поспех. ○ Безумоўны рэфлексгл. рэфлекс.
@безупынку, прысл. Тое, што і безупынна. Сеяў нудны дождж, той дождж, які можа ліць безупынку і дзень, і два, і месяц. Мележ.
@безупынна.Прысл. да безупынны. Вялікі доктар — час — спакойна і безупынна ідзе па свеце і лечыць, і гоіць. Чорны. Да апошняга біў сінявокі юнак, аўтамат лескатаў безупынна ў руках. Дубоўка.
@безупыннасць, -і, ж. Уласцівасць безупыннага. Безупыннасць біялагічнага працэсу.
@безупынны, -ая, -ае. Пастаянны, бесперапынны. Бабка Наста гаварыла доўга і многа.. Гутарка лілася безупынным зацяжным восенскім дожджыкам. Колас. У вершалінах старых хвояў стаяў безупынны і роўны, як вечнасць, шум. Чорны.
// Які часта паўтараецца, адбываецца бесперастанку. [Ганна Сяргееўна].. успамінала безупынныя бамбёжкі Масквы, мітуслівы натоўп на вуліцах. Няхай.
@безуцешны, -ая, -ае. Які не мае ўцехі, якога нельга паслабіць, зменшыць уцехаю. Безуцешная туга. □ Ачнулася толькі пад вечар яна У змрочным палацы Барыны З бядою сваёй безуцешнай адна, У лютай няволі дзяўчына. Танк.
@безыдэйнасць, -і, ж. Уласцівасць безыдэйнага; адсутнасць ідэйнасці. Барацьба з безыдэйнасцю.
@безыдэйны, -ая, -ае. Такі, у якім адсутнічае ідэйнасць. Безыдэйны твор.
@безыменны, -ая, -ае. Які не мае імя, назвы або яны не вядомыя. [Яраш:] — Я звярнуў у вузкі безыменны завулак, па якім некалі хадзіў да ракі. Шамякін. Безыменнай, безгалосай Ты была, краіна. Колас.
// Аўтар якога невядомы; ананімны. Песня Шаўчэнкі безыменнай жыла ў беларускім народзе многія дзесяткі год. Купала.
○ Безыменны палецгл. палец.
@безыніцыятыўнасць, -і, ж. Уласцівасць безыніцыятыўнага; адсутнасць ініцыятывы.
@безыніцыятыўны, -ая, -ае. Які не праяўляе ініцыятывы; пасіўны. Безыніцыятыўны працаўнік.
@безэ, нескл., н. Лёгкае пірожнае з узбітых яечных бялкоў і цукру.
[Ад фр. baiser — пацалунак.]
@без'языкі, -ая, -ае.
1. Які не валодае мовай, нямы. Пакута плёскае праз край! А ты глядзі і не зважай! А ты маўчы, як без'языкі! Колас.
// Які дрэнна, невыразна гаворыць.
2.перан. Які не ўмее прыгожа і дасціпна гаварыць, трапна адказаць. Праўда, і сам.. [Алесь] быў далёка не без'языкі, — і перакінуўся з ёю ветліва-вострым слаўцом, і пасмяяўся разам з хлопцамі, але ж і злосны быў на тую... падумаеш! — німфу, пакуль, нарэшце, не прыехалі хлопцы з музыкамі... Брыль.
// Які не можа, не адважваецца сказаць што-н. каму-н.
@бей, бея, м. Тытул дробных феадалаў або службовых асоб у некаторых краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу.
// Асоба, якая мае такі тытул.
// Дадатак да імя ў значэнні: пан. Ізмаіл-бей. [Тур.]
@бейка, -і, ДМ -йцы; Р мн. беек; ж. Палоска тканіны, якая нашываецца зверху на плацце або ўшываецца ў шво. Нашыць бейку.
@бейсбаліст, -а, М -сце, м. Ігрок у бейсбол.
@бейсбалістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бейсбаліст.
@бейсбол, -а, м. Спартыўная камандная гульня з мячом і бітой, якая нагадвае лапту.
[Англ. base-ball.]
@бейсбольны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бейсбола. Бейсбольная пляцоўка.
@бек, -а, м. Тое, што і б е й.
@бекар, -а, м. 1. Нотны знак, які адмяняе дзеянне папярэдняга дыеза ці бемоля і аднаўляе асноўнае значэнне ноты.
2.у знач. нескл. прым. (пасля назвы ноты). Без павышэння або паніжэння. Рэ бекар. [Фр. bécarre.]
@бекеша, -ы, ж. Мужчынскае паліто старадаўняга крою са зборкамі ў таліі. Адзін з .. [мужыкоў], чорнабароды, у шэрай, вузкай па таліі бекешы гаварыў гучна, нібы хацеў, каб яго слухалі ўсе. Асіпенка.
[Венг. bekeš.]
@бекон, -у, м. Прасоленая або правэнджаная маладая свініна асобага прыгатавання.
[Англ. bacon.]
@беконны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бекону; які служыць для прыгатавання бекону. Беконная свініна. // Які займаецца прыгатаваннем бекону. Беконная фабрыка.
@бела... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: 1) слову белы (у 1, 2 знач.), напрыклад: белабароды, белабокі, белазубы; 2) слову белы (у 3 знач.), напрыклад: белагвардзейскі.
@белабароды, -ая, -ае. З белай барадой. Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам. Колас.
@белабілетнік, -а, м. Разм. Той, хто мае белы білет; вызвалены ад вайсковай службы. Бацька быў белабілетнік, не прыгодны да воінскай павіннасці па стану здароўя, таму яго вызвалілі ад салдацкай службы. Астрэйка.
@белабокі, -ая, -ае. З белымі бакамі. Белабокія лайнеры горда плывуць міма, не прыстаючы да маленькага прычала. Карамазаў.
@белабровы, -ая, -ае. У якога белыя, светлыя бровы. Шафёр, малады белабровы хлопец, з ледзь прыкметным пушком над верхняй губою, глядзеў здзіўлена. Мележ.
@белабрысы, -ая, -ае. Разм. У якога белыя, светлыя бровы, вейкі і валасы. Ля прычалу проста на мурагу сядзелі дзве жанчыны і белабрысы хлопец. Асіпенка.
// Вельмі светлы, бялявы (пра валасы, бровы, вейкі). [Стась] сцягнуў на лбе белабрысыя бровы і адвярнуўся. Чорны. Слава заўсёды быў дагледжаны, як лялька: белабрысыя валасы былі акуратна зачасаныя, твар заўсёды чысценькі, умыты. Сабаленка.
@белавалосы, -ая, -ае. У якога светлыя валасы. Белавалосая дзяўчынка.
@белаваты, -ая, -ае. Трохі белы, не зусім белы. Неба было яснае, спакойнае. Там-сям стаялі камячкі белаватых хмурынак, як адзнакі добрае пагоды. Колас.
@белавусы, -ая, -ае. У якога светлыя або сівыя вусы. Віславухі, белавусы, стары Вінцэнты стаяў за лесам на дарозе. Чорны.
@белавы, -ая, -ое. Перапісаны на чыста; проціл. чарнавы. У фондах музея Купалы захоўваюцца белавы і два чарнавыя аўтографы верша “Крым”. “Маладосць”.
@белагаловы, -ая, -ае. У якога галава са светлымі або сівымі валасамі. Вы таксама памятаць павінны Хлапчукоў белагаловых, нас. Смагаровіч.
@белагвардзеец, -дзейца, м. Той, хто змагаўся ў радах белай гвардыі супраць Савецкай улады, а таксама член антысавецкай контррэвалюцыйнай ваеннай арганізацыі; контррэвалюцыянер. Бітва кіпела, не заціхала, Кроў вызначала ў полі сляды, Белагвардзейцы, як генералы, Беглі, ўцякалі а хто куды. Купала.
@белагвардзейка, -і, ДМ -дзейцы; Р мн. -дзеек; ж. Жан. да белагвардзеец.
@белагвардзейскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да белагвардзейцаў; контррэвалюцыйны. Белагвардзейскія банды.
@белагвардзейшчына, -ы, ж., зб. Белагвардзейцы, контррэвалюцыянеры. — Цяпер, таварышы, становішча такое, — пачаў.. [Рыгор], — што як ніколі яшчэ за ўвесь час грамадзянскай вайны Савецкай рэспубліцы пагражае небяспека з боку белагвардзейшчыны ўсякай і Антанты. Галавач.
@белагруды, -ая, -ае. У якога белыя грудзі. Будуць вечна сады расцвітаць, Белагрудыя ластаўкі лётаць. Панчанка.
@белагрывы, -ая, -ае. У якога белая грыва. Белагрывы конь.
@беладонна, -ы, ж. 1. Шматгадовая травяністая ядавітая расліна сямейства паслёнавых з чорнымі ягадамі.
2. Лякарства з карэнняў і лісцяў гэтай расліны.
[Іт. belladonna прыгожая дама.]
@беладрэўны, -ая, -ае. Які зроблены з дрэва без паліроўкі і фанернага аздаблення.
// У якім вырабляюцца падобныя вырабы. Беладрэўны цэх.
@беладрэўшчык, -а, м. Сталяр, які вырабляе простую непаліраваную мэблю з дрэва без фанернага аздаблення.
@белаз, -а, м. Шматтонны грузавы аўтамабіль, які выпускаецца Беларускім аўтамабільным заводам.
@белазубы, -ая, -ае. У якога вельмі белыя зубы. Красуня белазубая Йдзе да сваёй ракі, Нялюбаму ці любаму Ў ёй мые ручнікі? Пысін.
@белакаменны, -ая, -ае. Паэт. Пабудаваны з белага каменю. Белакаменны палац. // Які складаецца з пабудоў такога каменю. Белакаменны горад.
@белакапытнік, -у, м. Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з духмянымі чырвонымі, бела-жоўтымі або брудна-пурпуровымі кветкамі.
@белакапыты, -ая, -ае. У якога белыя капыты. Белакапыты конь.
@белакачанны, -ая, -ае. Пра капусту, якая ў працэсе росту і развіцця ўтварае белы качан. Белакачанная капуста.
@белакоры, -ая, -ае. З белай карой. Над Абалянкаю сяло, дзе белакорая, адна, як ветразь ранніх зім і лет, стаіць бярозка ля акна, з якога мне адкрыўся свет. Вялюгін.
@белакроўе, -я, н. Захворванне сістэмы крывятворных органаў; лейкемія.
@белакрылы, -ая, -ае. З белымі крыламі. І вось з шалёнай сілаю Пад сонцам залатым Галубка белакрылая Ляціць, ляціць за ім. Хведаровіч.
@белакудранік, -у, м. Шматгадовая травяністая ці кустовая расліна сямейства губакветных з белымі, блакітна-ружовымі або чырвона-фіялетавымі кветкамі; выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.
@белакуры, -ая, -ае. З светлымі валасамі. Высокі белакуры мужчына ў блакітнай тэнісцы запрасіў нас у сваю каюту. Грахоўскі.
// Светларусы (пра валасы).
@белалісты, -ая, -ае. Пра расліну, у якой лісце з белым адлівам. Белалістая таполя.
@белалобы, -ая, -ае. З белым ілбом; з белай плямай на лбе. Белалобаю .. [карову] празвалі за вялікую белую пляму на лбе. Шуцько.
@беланогі, -ая, -ае. З белымі нагамі. Капытамі білі коні — Беланогія данцы... Глебка.
/ у перан. ужыв. Беланогія бярозы Падышлі да ручая, Расчасалі свае косы, Паплылі б, калі б не я. Гаўрусёў.
@белапалякі, -аў; адз.белапаляк, -а, м.Гіст. Польскія легіёны, якія ў 1918 г. выступілі супраць Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі, а таксама ўзброеныя сілы буржуазна-памешчыцкай Польшчы ў вайне супраць Савецкай Расіі ў 1919-1920 гг.
@белапанскі, -ая, -ае. У выразе: белапанская Польшча — неафіцыйная назва буржуазна-памешчыцкай Польшчы 1918-1939 гг.
@белапенны, -ая, -ае. Паэт. Пакрыты белай пенай. Узлаваўся Дняпро сумленны, Пасівелы ён стаў, белапенны, Пакрышыў ён бераг каменны. Зарыцкі.
// Падобны на белую пену. Выбраўшыся з гумна, Барыс Рыгоравіч ляжаў на спіне і сачыў, як спакойна плыве белапеннае кучаравае воблачка. Новікаў.
@белапёры, -ая, -ае. Які мае белае пер'е. Жыла на высачэзнай бярозе гэтая лагодная і дружная сям'я белапёрых птушак. М.Ткачоў.
@белапольскі, -ая, -ае. Які меў дачыненне да белапалякаў. Белапольскі фронт. Белапольская акупацыя.
@беларусгл. беларусы.
@беларусазнаўства, -а, н. Сукупнасць навук, якія вывучаюць гісторыю, мову, пісьменнасць і культуру беларусаў.
@беларусізм, -а, м. Слова або выраз, запазычаны якой-н. мовай з беларускай.
@беларусіст, -а, М -сце, м. Спецыяліст у галіне беларусістыкі.
@беларусістыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Тое, што і беларусазнаўства.
@беларускагл. беларусы.
@беларускі, -ая, -ае. Які мае адносіны да беларусаў, Беларусі. Беларускі народ. Беларуская мова. Беларуская літаратура. Беларускі акцэнт.
@беларусы, -аў; адз.беларус, -а, м.;беларуска, -і, ДМ -цы; мн. беларускі, -сак; ж. Адзін з усходнеславянскіх народаў, які складае асноўнае насельніцтва Беларускай ССР.
@беларучка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; м. і ж. Той, хто з пагардай ставіцца да фізічнай працы або не прывык да сур'ёзнай работы. Рука ў хлопца мазолістая, працавітая — сціснуў ён бацькаву так, што Іван Васільевіч, сам чалавек дужы, не беларучка, парадаваўся яго сіле. Шамякін.
@беларыбіца, -ы, ж. Каштоўная серабрыстага колеру рыба сямейства ласасёвых.
@беласнежны, -ая, -ае. Падобны колерам на снег, вельмі белы. І песням першы раз сягоння Такая шыр, такі прастор! Пяеш унізе — яна звоніць На грані беласнежных гор. Танк. Над пакгаузам кружыліся галубы, усё вышэй і вышэй узнімаючыся над страхой, пабліскваючы на сонцы беласнежнымі крыллямі. Лынькоў.
@беластволы, -ая, -ае. У якога белы ствол. Бярэзнік беластволы пад зарой Звініць, умыты чыстаю расой, Пакуль карэнні п'юць зямныя сокі. Бялевіч.
@беласценны, -ая, -ае. З белымі сценамі; які складаецца з такіх пабудоў. Выплыў насустрач палац беласценны. Цвірка. Нібы з дзівоснай казкі ўстае перад вачамі новы беласценны горад. Хадкевіч.
@белата, -ы, ДМ -лаце, ж. Разм. Тое, што і белізна.
@белатвары, -ая, -ае. З вельмі белым тварам. Паненка была высокая, белатварая, чорнавалосая, у доўгім белым плацці. Асіпенка.
@белахвосты, -ая, -ае. З белым хвастом.
@белацелы, -ая, -ае. З белым целам. Заяц стаяў голы па пояс, белацелы, худы, з вострымі плячамі. Хомчанка.
@белашвачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Жанчына, якая займаецца шыццём бялізны.
@белашвейны, -ая, -ае. Які мае адносіны да шыцця бялізны, звязаны з шыццём бялізны. Белашвейнае атэлье.
@белаэмігрант, -а, М -нце, м. Удзельнік контррэвалюцыйнай барацьбы супраць Савецкай улады, які ў першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі выехаў з Савецкай Расіі за граніцу.
@белаэмігранцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да белаэмігрантаў, уласцівы ім. Белаэмігранцкая газета.
@белены, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад бяліць.
2.у знач. прым. Памазаны мелам; пабелены. Беленыя сцены. Беленая хата. 3.у знач. прым. Выбелены. Беленае палатно. □ Мне валошкай вышыла матуля З беленага кужалю кашулю. Вітка.
4.у знач. прым. Запраўлены малаком; забелены. Сёння, як заўсёды ў святую нядзельку, пад'еўшы добра бліноў з верашчакаю і вычысціўшы міску беленай заціркі, Гарбуз выйшаў у садок. Чарот.
@белетрызаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад белетрызаваць.
2.у знач. прым. Пададзены ў выглядзе мастацкага твора. Белетрызаваная біяграфія.
@белетрызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак. Падаць (падаваць) у выглядзе мастацкага твора. Белетрызаваць дакументальны матэрыял.
@белетрызацыя, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. белетрызаваць.
@белетрыст, -а, М -сце, м. Аўтар апавядальных мастацкіх твораў. У беларускай савецкай прозе ў пачатку трыццатых гадоў.. з'яўляюцца першыя творы маладога пісьменніка-белетрыста Э.Самуйлёнка. Карпаў.
@белетрыстыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Мастацкая празаічная літаратура. Усе тры раздзелы кнігі.. чытаюцца з цікавасцю, як добрая белетрыстыка. Рагойша.
// Творы для лёгкага чытання.
[Ад фр. belles-lettres — прыгожая славеснасць.]
@белетрыстычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да белетрыстыкі. Белетрыстычная літаратура. Белетрыстычны аддзел часопіса.
@белі, -яў; адз. няма. Выдзяленні з жаночых палавых органаў (пры захворванні).
@белізна, -ы, ж. Яркі, чысты белы колер чаго-н. Вочы мімаволі заплюшчваліся ад яркай белізны снегу. Бяганская. Беларусу і ў Парыжы сняцца Белізна бяроз і сосен медзь. Панчанка.
@белкавіна, -ы, ж. Бялковае рэчыва; бялок.
@белле, -я, н., зб. Разм. Тое, што і бялізна.
// перан. Тое, што і белізна. Белая, мяккая ціша няхрусткая, Белай дрымотай спавіты кусты, Белае белле... Зіма беларуская... Што ж мне не дорыш снягурачку ты?.. Гілевіч.
@белужыны, -ая, -ае. Атрыманы з бялугі, уласцівы бялузе. Белужыная ікра.
@белы, -ая, -ае.
1. Які мае колер снегу, малака; проціл. чорны. Пад высокімі белымі хмаркамі кружыліся буслы. Брыль. Стаіць мой сад пад белым цветам. Цётка. А па вогнішчы імчыцца Белы конь. Чарот.
/ у знач. наз.белае, -ага, н. Дзяўчынка ў белым. □ Вішні ў белае беляцца І распускаюцца слівы. Калачынскі. [Старыя людзі] расказвалі, як адна рэч ператваралася часамі ў другую, белае рабілася чорным. Колас.
// З моцна пасівелымі валасамі. Даглядаў пчол цэлы дзень Той, каго любяць дзеці, — Такі белы, белы дзед. Куляшоў.
// Збляднелы. Не заплецены косы, Стан танклявай травінкі, Спахмурнелыя вочы, Белы твар, — ні крывіцкі. Броўка. [Ксёндз] увесь дрыжаў і быў белы,як палатно. Чарнышэвіч.
// Дагледжаны, чысты, чыста памыты. Агранома хваляць не за белыя рукі. Прыказка. Тады сіраце нядзеля, як кашуля бела. Прыказка.
// Які мае светлы колер. Белы хлеб. Белы пясок. 2. Светлы, ясны. Ды, хіба ў памяці сатрэцца Той белы ранак, і сяло. Гілевіч. У акно пазірае белая месячная ноч. Мележ.
3. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі ўжываецца ў значэнні: контррэвалюцыйны, варожы Савецкай уладзе; проціл, чырвоны. Белая армія. Белая гвардыя. Белы тэрор. Белая банда. Белыя генералы. / у знач. наз.белыя, -ых; адз.белы, -ага, м. І усё ж цікавей было слухаць, як білі Чырвоныя коннікі полчышчы белых. Панчанка.
4.у знач. наз.белыя, -ых. Светлыя фігуры ў шахматах і шашках. Ход белых. Белыя пачынаюць і робяць нічыю. 5. Які мае белы колер скуры (пра расу). Да яго, чорнага хлопчыка, ніколі не адносіліся так сардэчна белыя людзі. Бяганская.
/ у знач. наз.белыя, -ых; адз.белы, -ага, м. Прыйшлі белыя, заваявалі гэту зямлю, зрабілі неграў рабамі. Шамякін.
6. Як састаўная частка некаторых заалагічных, батанічных, хімічных і інш. назваў. Белы мядзведзь. Белы лебедзь. Белая акацыя. Белы грыб. Белая гліна. ○ Белае мясагл. мяса. Белая гарачкагл. гарачка. Белая плямагл. пляма. Белая расагл. раса. Белы білетгл. білет. Белы вершгл. верш. Белы вугальгл. вугаль. Белы светгл. свет. Белыя ночыгл. ноч.
◊ Белая косць (костка)гл. косць. Белым днёмгл. дзень. Зрабіць белае чорнымгл. зрабіць. Казка пра белага бычкагл. казка. Пайсці (падацца) у белы светгл. пайсці. Пусціць па белым свецегл. пусціць. Свету белага не бачыцьгл. бачыць. Свету белага не відацьгл. відаць. Сярод белага днягл. дзень. У белы свет як у капейкугл. свет. Чорным па беламу напісанагл. напісаны. Шыта белымі ніткамігл. шыты. Як дзень белыгл. дзень.
@бель, -і, ж. Тое, што і белізна. Кругом было так чыста, такая бель, што сляпіла і адбірала вочы. Колас.
@бельведэр, -а, м. Невялікая вежа над будынкам або асобная невялікая пабудова на ўзвышаным месцы, адкуль можна наглядаць за наваколлем. [Алесь і князь] выйшлі з тунеля, і тут вачам адкрыўся партэрны фасад палаца, вялізны, трохпавярховы, з круглым бельведэрам, што быў укрыты золатам. Караткевіч.
[Іт. belvedere — прыгожы від.]
@бельгіецгл. бельгійцы.
@бельгійкагл. бельгійцы.
@бельгійскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Бельгіі, бельгійцаў, уласцівы ім. Бельгійская літаратура. Бельгійская парода коней.
@бельгійцы, -аў; адз.бельгіец, -гійца, м.;бельгійка, -і, ДМ -гійцы; мн.бельгійкі, -гіек; ж. Асноўнае насельніцтва Бельгіі.
@бельэтаж, -а, м. 1. Другі паверх дома.
2. Ніжні ярус над партэрам у тэатры.
[Фр. bel — прыгожы і étage — этаж.]
@бемоль, -я, м. 1. Нотны знак, які азначае паніжэнне гуку на паўтона.
2.у знач. нескл. прым. (пасля назвы ноты). З паніжэннем. Рэ бемоль. [Фр. bémol.]
@бемскі, -ая, -ае. У выразе: бемскае шкло (дакладней багемскае шкло) — устарэлая назва тоўстага, буйнапамернага шкла высокай якасці.
@бенгалецгл. бенгальцы.
@бенгалкагл. бенгальцы.
@бенгальскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бенгальцаў, належыць ім. Бенгальская літаратура. Бенгальская мова. // Такі, як у бенгальцаў, уласцівы ім. Бенгальскія звычаі. ○ Бенгальскі агоньгл. агонь.
@бенгальцы, -аў; адз.бенгалец, -льца, м.;бенгалка, -і, ДМ -лцы; мн. бенгалкі, -лак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Бангладэш.
@бенедыкцін, -у, м. Гатунак французскага лікёру.
[Фр. bénédictine.]
@бенефіс, -у, м. Спектакль, збор з якога ідзе на карысць аднаго з удзельнікаў.
// Спектакль у гонар аднаго з заслужаных удзельнікаў.
[Ад фр. bénéfice — прыбытак, карысць.]
@бенефісны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бенефісу. Бенефісны спектакль.
@бенефіцый, -ю, м. Адна з форм зямельнага ўладання ў эпоху феадалізму. Спачатку ўсім ім [дружыннікам — любімцам караля] у большасці дараваліся ўчасткі народнай зямлі, пазней яны аддаваліся ў карыстанне ў форме бенефіцыяў, спачатку ў большасці выпадкаў на ўвесь час жыцця караля, і такім чынам за кошт народа стваралася аснова новай знаці. Энгельс.
[Лац. beneficium — дабрадзейства.]
@бенефіцыянт, -а, М -нце, м. Артыст, на карысць якога даецца бенефіс, бенефісны спектакль.
@бенефіцыянтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бенефіцыянт.
@бенза... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: бензін, бензінавы, напрыклад: бензабак, бензакалонка, бензасховішча.
@бензабак, -а, м. Пасудзіна для вадкага паліва ў якой-н. машыне, самалёце і пад.
@бензавоз, -а, м. Аўтацыстэрна для перавозкі бензіну. Шуганула з кустоў высока ў гору полымя — загарэліся бензавозы. Хомчанка.
@бензазаправачная, -ай, ж. Бензазаправачная станцыя.
@бензазаправачны, -ая, -ае. Прызначаны для запраўкі машын вадкім палівам. Бензазаправачная калонка.
@бензазапраўка, -і, ДМ -раўцы; Р мн. -равак; ж. Запраўка машын бензінам.
@бензазапраўшчык, -а, м. Спецыяльны аўтамабіль, абсталяваны цыстэрнай, помпай, фільтрам і іншымі прыстасаваннямі для запраўкі самалётаў, танкаў, аўтамабіляў вадкім палівам.
@бензакалонка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Помпавая ўстаноўка для запраўкі вадкім палівам аўтамабіляў.
@бензаматорны, -ая, -ае. У выразе: бензаматорная піла — піла, якая прыводзіцца ў дзеянне маторам, што працуе на бензіне.
@бензапіла, -ы, ж. Тое, што і бензаматорная піла (гл. бензаматорны).
@бензасховішча, -а, н. Спецыяльнае памяшканне для захоўвання бензіну.
@бензацыстэрна, -ы, ж. Цыстэрна для захоўвання і перавозкі бензіну.
// Вагон або аўтамашына з такой цыстэрнай.
@бензін, -у, м. Бясколерная гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перагонцы нафты.
[Фр. benzine.]
@бензінавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бензіну, уласцівы бензіну. Бензінавыя пары. // Прызначаны для захоўвання бензіну. Бензінавая бочка. Бензінавая калонка. // Які працуе на бензіне. Бензінавы матор. Бензінавая запальнічка.
@бензол, -у, м. Бясколерная гаручая вадкасць з своеасаблівым пахам, якая атрымліваецца пры перагонцы вугалю, нафты і выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці.
[Фр. benzol.]
@бензолавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бензолу, уласцівы бензолу. Бензолавы пах.
@бенуар, -а, м. Ніжні ярус ложаў у тэатры, якія размешчаны па абодва бакі партэра.
[Фр. baignoire.]
@бераг, -а, М -разе; мн. берагі, -оў; м. 1. Край, палоса зямлі каля вадаёма. Круты бераг. □ Рэшткі туману цяпер ужо рассеяліся, і добра быў відзён супрацьлеглы бераг: нізкі, пойменны, ён увесь хаваўся ў вадзе і купаў у струменях распукнуты лазняк. Ракітны. Вада ў Нёмане, нават і каля берага, на мелізне, не ідзе, здаецца, а бяжыць, і каламута сыходзіць хутка. Брыль.
// Край якой-н. паверхні, масіву лесу і пад. Міхал Тварыцкі ішоў берагам лесу, куды вяла дарога. Чорны. [Луг] упіраўся адным берагам у раку. Чарнышэвіч.
2. Суша (у процілегласць вадзе). Высадзіцца на бераг. 3. Край тканіны або вырабаў з яе. Хустка з чырвонымі берагамі. □ Другі мяшок з жытам завязвае ў свірне стары Верамейчык. Рукі, якімі ён збірае ў роўныя складкі бераг мяшка, трасуцца. Крапіва.
4. Верхні край якой-н. пасудзіны. Наліць шклянку роўна з берагамі. 5.перан. Жаданая мэта, да якой імкнуцца. Хачу няспынна йсці Да светлае Камуны, Да новых блізкіх нам Прыгожых берагоў. Хведаровіч.
◊ Апынуцца (быць) на розных берагахгл. апынуцца. Быць на сваім беразегл. быць. Выйсці з берагоўгл. выйсці. Малочныя рэкі з кісельнымі берагамігл. рака. Прыстаць (прыбіцца) да берагагл. прыстаць. Увайсці ў свае берагігл. увайсці.
@берагавіна, -ы, ж. Разм. Зямля берага, звычайна крутога. Ніжэй могілак, недзе вельмі блізка ад нас, абвальваецца ў ручай падмытая вадою берагавіна. Савіцкі.
@берагавы, -ая, -ое. Які мае адносіны да берага (у 1, 2 знач.). Берагавая лінія. □ Вада бесперапынна білася ў берагавы схіл. Чорны.
// Які знаходзіцца на беразе, каля берага. Берагавы лёд. Берагавая дарога. Берагавы лес. // Які мае сувязь з берагам. Берагавая ахова.
@берагчы, -рагу, -ражэш, -ражэ; -ражом, -ражаце, -рагуць; незак., каго-што. 1. Захоўваць цэлым, не расходаваць.— Можа трошкі віна і знайшлося б, — усміхнулася настаўніца, — але мы яго беражом для раненых. Маўр.
// Вельмі эканомна, беражліва расходаваць. Пры другіх абставінах Платон Дулеба і сам арганізаваў бы абстрэл самалётаў, але цяпер трэба было берагчы кожны патрон. Шчарбатаў.
// Ашчадна карыстацца якімі-н. рэчамі, імкнуцца захаваць іх у найлепшым стане.— Ты кнігу беражы, сынок, Прыходзь часцей у госці! Агняцвет.
2. Клапатліва ахоўваць каго-, што-н., засцерагаць ад чаго-н. [Арына] сама любіла і берагла свайго бацьку. Кавалёў. [Маці:] — Хай беражэ цябе ад кулі І ад варожых злых штыкоў Святое пачуццё матулі — Мая бязмежная любоў. Глебка. [Пітолін:] — Неяк раз на зборы перад усімі праводзіў гутарку, як трэба берагчы баявыя традыцыі. Грамовіч.
// Захоўваць у памяці, помніць. Берагчы наказ бацькоў. ◊ Берагчы сваю шкуру — клапаціцца, думаць толькі пра сябе. Берагчы як зрэнку вока — старанна, беражліва захоўваць што-н.
@берагчыся, -рагуся, -ражэшся, -ражэцца, -ражомся, -ражацеся, -рагуцца; незак. 1. Быць асцярожным; засцерагаць сябе ад каго-, чаго-н. Позна вечарам Каця правяла гасцей на вуліцу. Вера пры развітанні паспела ёй шапнуць, што, маўляў, беражыся Андрэя, бо па вёсцы гавораць, нібы ён падасланы. Гаўрылкін.
2.Зал. да берагчы.
@беражанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Разм. Птушка атрада вераб'іных, якая жыве ў норах на высокіх берагах рэк; берагавая ластаўка. Бурыя, пад колер зямлі, берагавыя ластаўкі, ці, як іх яшчэ называюць, беражанкі, спрытна вывіваліся над вадой, мільгаючы белымі паласатымі жывоцікамі. Пальчэўскі.
@беражлівасць, -і, ж. Уласцівасць беражлівага. Барацьба за эканомію і беражлівасць.
@беражлівы, -ая, -ае.
1. Які ўмее эканоміць, берагчы што-н. Сёй-той лічыць цётку Марыну скнарай. А яна проста беражлівая. Лось.
2. Клапатлівы, асцярожны, уважлівы. Мяккімі і беражлівымі рукамі хірург накладвае Надзі швы. Карпюк.
@беражоны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад берагчы.
2.у знач. наз.беражоны, -ага, м. Які беражэ сябе, асцярожны, клапатлівы. Беражонага і бог беражэ. Прыказка.
@беражысты, -ая, -ае. Разм. З высокімі берагамі. А ў канцы сяла цячэ рэчанька, Рэчка быстрая, беражыстая. З нар.
@беразак, -у, м. Абл. Бярэзнік. [Анюта з Васілём] пабудавалі сабе ўжо новую хату і жывуць у самым канцы засценка, у беразаку. Васілевіч. На самым краі лесу фары намацалі воз скіданага абы-як беразаку. Лобан.
@беразняк, -у, м. Тое, што і бярэзнік.
@бераст, -а і -у, М -сце, м. Дрэвавая ці кустовая расліна сямейства вязавых. Бераст патрабавальны да цяпла, да ўрадлівасці глебы, менш ценевынослівы і любіць сухасць глебы. “Прырода Беларусі”.
/ -у; у знач. зб. Насадзіць берасту.
@берастовы, -ая, -ае. Тое, што і берасцяны.
@берасцянка/11, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. 1. Каробка, сплеценая з бяросты.
2. Лёгкі адна- або двухвёсельны човен.
@берасцянка/22, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Невялікая лясная пеўчая птушка атрада вераб'іных; зяблік. Жыве берасцянка ў сухіх хвойных і лісцевых лясах, яна не любіць вільготных і балоцістых мясцін. В.Вольскі.
@берасцяны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бяросты; зроблены з бяросты. Берасцяны кошык. Берасцяная труба. Берасцяны дзёгаць. □ Я хацеў табе сёння Ліст пісаць на кары берасцянай, Як пісалі калісьці Каханым сваім. Палачане. Лойка.
○ Берасцяныя граматыгл. грамата.
@бербергл. берберы.
@берберкагл. берберы.
@берберскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бербераў, уласцівы берберам.
@берберы, -аў; адз.бербер, -а, м.;берберка, -і, ДМ -рцы; мн. берберкі, -рак; ж. Група народаў, якія насяляюць галоўным чынам краіны Паўночнай Афрыкі (Марока, Алжыр, Туніс і інш.).
@бервяно, -а; мн.бярвёны, -аў (з ліч. 2, З, 4 — бервяны); н. Круглы, тоўсты, ачышчаны ад галін і сучча ствол вялікага дрэва. Лявон Здрок меў такую сілу, што падымаў за камель і клаў на перадок воза самае тоўстае бервяно. Сабаленка.
@бергамот, -а, М -моце, м. 1. Агульная назва некаторых сартоў груш. Чырвоны бергамот. 2. Невялікае вечназялёнае пладовае дрэва сямейства рутавых, эфірны алей якога выкарыстоўваецца ў парфумнай і кандытарскай вытворчасці.
@бергамотавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бергамоту. Бергамотавае дрэва. // Зроблены з пладоў бергамоту. Бергамотавы алей.
@беркавец, -каўца, м. Старая мера вагі, роўная 10 пудам.
@берклій, -ю, м. Трансураваны радыеактыўны хімічны элемент.
@беркут, -а, М -куце, м. Драпежная птушка сямейства ястрабіных; буйная парода арлоў.
[Цюрк.]
@берма, -ы, ж. Спец. Уступ на адхоне высокай плаціны, канала, чыгуначнага насыпу, які робіцца для таго, каб надаць адхону большую ўстойлівасць.
[Ад ням. Berme.]
@берталетаў, -тава. У выразе: берталетава сольгл. соль.
[Ад уласн. імя.]
@беры-беры, нескл. ж. Захворванне, якое развіваецца ў выніку няправільнага абмену рэчываў пры адсутнасці ў ежы вітаміну B1.
[Ад сінгальскага beri — слабасць.]
@берыл, -у, м. Мінерал, алюмасілікат берылію; каштоўны камень.
@берылій, -ю, м. Хімічны элемент, лёгкі светла-шэры метал.
@берэйтар, -а, м. Чалавек, які аб'язджае коней і вучыць верхавой яздзе.
[Ням. Bereiter.]
@берэйтарскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да берэйтара. Берэйтарская школа.
@берэт, -а, М -рэце, м. Круглы, звычайна мяккі без казырка мужчынскі і жаночы галаўны ўбор. На чалавеку быў матроскі нацельнік, з-пад сіняга берэта выбіваліся чорныя кучаравыя валасы. Бяганская.
@бес...прыстаўка (гл.без...). Ужываецца замест “без” перад глухімі зычнымі, напрыклад: бескарыслівы, беспамылковы, бессмяротнасць, бестурботнасць.
@бесемераванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бесемераваць.
@бесемераваць, -рую, -руеш, -руе; незак. што. Спец. Атрымліваць сталь з вадкага чыгуну шляхам прадзімання яго паветрам у спецыяльным збудаванні — канвертары.
[Ад уласн. імя.]
@бесемераўскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бесемеравання. Бесемераўскі працэс. // Які атрымліваецца шляхам бесемеравання. Бесемераўская сталь.
@бесказырка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Шапка без казырка, звычайна ў маракоў. Ідуць у белых бесказырках Па набярэжнай маракі. Звонак.
@бесказырны, -ая, -ае. Без козыра (у картачнай гульні).
@бескаляровасць, -і, ж. Уласцівасць бескаляровага.
@бескаляровы, -ая, -ае. Тое, што і бясколерны.
@бескампраміснасць, -і, ж. Уласцівасць бескампраміснага. Сцвярджаючы ідэйную бескампраміснасць і маральную сілу свайго героя, Крапіва тым самым выяўляў тыповыя рысы характару савецкага чалавека, камуніста. Перкін.
@бескампрамісны, -ая, -ае. Які не прызнае кампрамісаў, не ідзе на кампрамісы. Пісьменнік быў бескампрамісны, калі гаворка ішла аб навуковым разуменні не толькі грамадскіх працэсаў, але і з'яў прыроды. Майхровіч.
// Які выключае мажлівасць прымірэння, праходзіць без кампрамісаў. Бескампрамісная класавая барацьба.
@бескандуктарны, -ая, -ае. Які ажыццяўляецца без кандуктара; які мае адносіны да абслугоўвання пасажыраў без кандуктара.
@бесканечнасць, -і, ж. 1. Уласцівасць бесканечнага; адсутнасць пачатку і канца. Бесканечнасць матэрыяльнага свету. // Тое, што не мае канца ці здаецца такім; бясконцасць. Бесканечнасць рэек. Бесканечнасць мора. 2. Уяўная велічыня, большая за ўсякую дадзеную.
@бесканечны, -ая, -ае.
1. Які не мае пачатку і канца (у прасторы і часе). Час і прастора бесканечныя. 2. Празмерна доўгі, шырокі, глыбокі, працяглы і пад. Зноў сярод ніў бесканечных, шырокіх Іду, як калісь, у задуме цяпер я. Танк. Лес адвечны бесканечны Цягне, цягне гоман свой. Купала.
○ Бесканечны дзесятковы дробгл. дроб.
@бескантрольнасць, -і, ж. Уласцівасць бескантрольнага; адсутнасць кантролю. Бескантрольнасць учынкаў.
@бескантрольны, -ая, -ае. Які нікім не кантралюецца, свабодны ад кантролю. [Андрэй:]— З гэтым Апанасам трэба нешта зрабіць. Нельга ж даручаць яму такія справы. Па сутнасці, ён бескантрольны... Пестрак.
@бесканфліктнасць, -і, ж. Уласцівасць бесканфліктнага; адсутнасць канфлікту. У пасляваенны час у беларускай, як і ва ўсёй савецкай літаратуры, вялікая ўвага аддавалася барацьбе з бесканфліктнасцю, з лакіроўкай рэчаіснасці. Шкраба.
@бесканфліктны, -ая, -ае. Пазбаўлены канфлікту. Бесканфліктны твор.
@бесканцовы, -ая, -ае. Тое, што і бясконцы. Несціханы гул на высокай ноце бесперастанку імкнуўся ў бесканцовую прастору. Чорны.
@бескароўны, -ая, -ае. Які не мае каровы. Бескароўны двор.
@бескарыслівасць, -і, ж. Уласцівасць бескарыслівага. [Сяргею] хацелася пераканаць.. [Таню] ў бескарыслівасці свайго пачуцця, але па сваёй нерашучасці ён не мог зрабіць гэтага. Машара.
@бескарыслівы, -ая, -ае. Які зроблены без жадання атрымаць асабістую карысць. Бескарыслівы высакародны ўчынак. Бескарыслівая дапамога. // Якому не характэрна карыслівасць, імкненне да асабістай выгады. Бескарыслівае служэнне народу.
@бескарысна.
1.Прысл. да бескарысны.
2.у знач. вык. Дарэмна, дарма. Бескарысна пра гібель пісаць на пергаменце. Куляшоў.
@бескарыснасць, -і, ж. Уласцівасць бескарыснага; непатрэбнасць. У той жа час Клямт з прыкрасцю заўважыў, што некаторыя яго салдаты б'юцца без уздыму, як бы загадзя разумеючы бескарыснасць сваіх ахвяр. Мележ.
@бескарысны, -ая, -ае. Які не прыносіць карысці; дарэмны. Даўно ўжо кінуў Сымон пісаць заявы ў розныя інстанцыі — гэта была бескарысная работа. Самуйлёнак.
@бескасцёвы, -ая, -ае. Які не мае касцей, касцяка.
@бескаштарысны, -ая, -ае. Які не мае каштарысу, робіцца без каштарысу. Бескаштарысныя расходы.
@бескватэрны, -ая, -ае. Які не мае кватэры.
@бескіслародны, -ая, -ае. Які не мае, не ўтрымлівае ў сабе кіслароду. Бескіслародныя кіслоты. Бескіслароднае асяроддзе.
@бесклапотнасць, -і, ж. Уласцівасць бесклапотнага; бестурботнасць. Букрэева бесклапотнасць і багатырскі яго сон заспакоілі трохі дзеда Талаша. Колас. Успаміны нагадвалі.. [Міколу і Наташы] начыста сцёртую суровым часам шчаслівую бесклапотнасць іх маладосці. Краўчанка.
@бесклапотны, -ая, -ае. Які не праяўляе клопату, турботы пра свае справы, паводзіны і пад. Ледзь не з першага дня Зіну акружыла самая гарачая хлапечая ўвага. Гэта часам рабіла яе бесклапотнай, легкадумнай. Шыцік. Толькі сляпы не ўбачыць, што .. [Дзіна] бесклапотная аж залішне. Навуменка. [Дамброўскі:]—Пан капітан залішне бесклапотны: У вас пад бокам тоіцца атрад... А вы спакойна седзіце ў палацах. Глебка.
// Поўнасцю свабодны ад турбот. Бесклапотнае жыццё. □ Эх вы, бесклапотныя дні дзяцінства, што адляцелі сном так рана. Мележ.
// Які выражае бесклапотнасць, бестурботнасць. Бесклапотны смех. Бесклапотная гамонка.
@бескультурнасць, -і, ж. Адсутнасць усякай культуры; культурная адсталасць. Навекі адыходзяць у нябыт забабоны, цемра, бескультурнасць. Бярозкін.
@бескурковы, -ая, -ае. Які не мае курка. Бескурковая дубальтоўка.
@беспаваротны, -ая, -ае. Які не будзе зменены, канчатковы, цвёрды, поўны рашучасці. Беспаваротнае рашэнне.
@беспаветраны, -ая, -ае. Не запоўнены паветрам. Беспаветраная прастора.
@беспадстаўнасць, -і, ж. Уласцівасць беспадстаўнага. Беспадстаўнасць аргументацыі.
@беспадстаўны, -ая, -ае. Які не мае пад сабою падстаў; неабгрунтаваны. Беспадстаўныя меркаванні, сцверджанні. Беспадстаўная крыўда.
@беспазваночны, -ая, -ае.
1. Які не мае пазваночніка. Беспазваночныя жывёлы. 2.у знач. наз.беспазваночныя, -ых. Агульная назва ніжэйшых жывёл, якія не маюць пазваночніка.
@беспакаранасць, -і, ж. Стан беспакаранага.
@беспакараны, -ая, -ае. Які не атрымаў пакарання, астаўся непакараны. Беспакаранае злачынства.
@беспамылковасць, -і, ж. Уласцівасць беспамылковага; правільнасць. Беспамылковасць вывадаў.
@беспамылковы, -ая, -ае. Правільны, без памылак. Беспамылковы адказ, прагноз. □ З асалодай малюю гадзіну-другую, каб рука пастаянна мела беспамылковае адчуванне пластычнасці формы, лініі. Ліс.
@беспарадак, -дку, м. 1. Адсутнасць парадку. На двары ў беспарадку валяліся пасечаныя дровы, ляжалі рассохлае карыта, пагнутае старое вядро і вялізная бочка. Асіпенка. У вочы кінуўся беспарадак, які панаваў на вялікім, як жартавалі ў цэху, кіруючым стале. Шыцік.
2.звычайна мн.(беспарадкі, -аў). Разм. Масавыя народныя хваляванні эканамічнага, рэвалюцыйнага характару.
@беспарадкавы, -ая, -ае. Які пазбаўлены парадку, абы-як размешчаны. Беспарадкавае награмаджэнне будынкаў. Беспарадкавая груда цэглы. // Неарганізаваны, стыхійны, бессістэмны. Беспарадкавая мітусня, страляніна.
@беспараднасць, -і, ж. Уласцівасць і стан беспараднага. У вялікай трывозе, з глыбокім тужлівым пачуццём беспараднасці ўзышоў на двор .. Вісарыён. Самуйлёнак.
@беспарадны, -ая, -ае. Які мае патрэбу ў падтрымцы, дапамозе; слабы, бездапаможны. Ці мае права .. [Сымон] дапамагчы.. [бацькам] цяпер, калі яны, фактычна, дзякуючы яму апынуліся ў такім беспарадным стане. Зарэцкі.
@беспардонны, -ая, -ае. Разм. Бессаромны, нахабны. [Здраднік] нястомна разводзіў хлусні беспардоннай турусы. Караткевіч. [Міхась:] — Адкуль у цябе гэтакі запал? Беспардонны максімалізм! Гартны.
@беспародны, -ая, -ае. Непародзісты. Беспародная жывёла.
@беспартыйнасць, -і, ж. Непрыналежнасць да партыі.
@беспартыйны, -ая, -ае.
1. Які не з'яўляецца членам партыі. Няўхільна ўзрастае творчая актыўнасць партыйных і беспартыйных мас. “Звязда”.
// у знач. наз.беспартыйны, -ага, м.;беспартыйная, -ай, ж. Той, хто не з'яўляецца членам партыі. Блок камуністаў і беспартыйных. 2. Які не адлюстроўвае поглядаў ніводнай партыі. Беспартыйная літаратура.
@беспасадачны, -ая, -ае. Які адбываецца без пасадкі самалёта на прамежкавых пунктах. Высокая тоненькая сцюардэса паведамляе, што беспасадачны пералёт Масква — Хабараўск зойме 8 гадзін. Грахоўскі.
@беспасажніца, -ы, ж. Уст. Дзяўчына, якая не мае пасагу.
@беспаспяховасць, -і, ж. Уласцівасць беспаспяховага.
@беспаспяховы, -ая, -ае. Які не прыносіць поспеху, не дасягае пэўнай мэты; дарэмны. Яшчэ ў школе механізацыі я чуў пра беспаспяховае заляцанне брата да бойкай Клавы. Даніленка.
@беспасрэдны, -ая, -ае. Тое, што і непасрэдны.
@беспатольны, -ая, -ае. Неспагадлівы, неспачувальны; няўцешны. Тое, што ў мяне паявіўся голас, было часовай радасцю ў беспатольным жыцці. Сабаленка.
@беспатэнтны, -ая, -ае. Які не мае патэнту, пасведчання на права гандлю. Беспатэнтны гандаль.
@бесперабойнасць, -і, ж. Уласцівасць бесперабойнага; адсутнасць перабояў у чым-н. Бесперабойнасць работы рухавіка.
@бесперабойны, -ая, -ае. Які адбываецца без перабояў, без затрымак; бесперапынны. Бесперабойная работа, сувязь.
@беспераменны, -ая, -ае. Які адбываецца без усякіх змен.
@бесперапынку, прысл. Не робячы перапынкаў, не спыняючыся. Праз халодную маску на твары.. білася адна рыса — адлюстраванне таго, што.. [Стафанковіча] бесперапынку пілуе нейкая думка, нейкі клопат. Чорны.
@бесперапыннасць, -і, ж. Уласцівасць бесперапыннага. Бесперапыннасць работы.
@бесперапынны, -ая, -ае. Які адбываецца без перапынкаў; пастаянны. Бесперапынны паток машын. Бесперапынны тэхнічны прагрэс. Бесперапыннае змяненне.
@бесперасадачны, -ая, -ае. Не звязаны з перасадкай.
@бесперастанку, прысл. Не перапыняючыся, увесь час. Ветру не было, а дрот бесперастанку гуў прыемным звонам, ціхім, аднатонным і жаласным. Колас.
@бесперашкоднасць, -і, ж. Уласцівасць бесперашкоднага; адсутнасць перашкод.
@бесперашкодны, -ая, -ае. Які не мае перашкод, не звязаны з імі; свабодны. Бесперашкодны доступ.
@бесперспектыўнасць, -і, ж. Уласцівасць бесперспектыўнага; адсутнасць перспектывы. Адзіноцтва, бесперспектыўнасць, прамёрзлая сырая зямлянка, голад у апошнія дні даводзілі Дамарацкага да вар'яцтва. Карпюк.
@бесперспектыўны, -ая, -ае. Пазбаўлены ўсякіх перспектыў, які не можа спадзявацца на лепшае будучае, на добрыя вынікі. У пакутах і боязі за бязрадаснае сёння, а тым больш за бесперспектыўнае і змрочнае заўтра жывуць рускія і ў іншых раёнах ЗША. Філімонаў.
@беспілотны, -ая, -ае. Які ляціць без пілота; якім кіруюць з зямлі. Беспілотны апарат.
@бесплацкартны, -ая, -ае. Які не мае плацкартных месц; не мае плацкарты. Бесплацкартны вагон. □ Натоўп бесплацкартных пасажыраў хлынуў да выхаду. Пальчэўскі.
@беспрабудны, -ая, -ае. Моцны, непрабудны (звычайна пра сон). Вёска, натаміўшыся за дзень, спала глыбокім, беспрабудным сном. Сачанка.
// перан. Пастаянны, бесперапынны. Беспрабудны п'яніца.
@беспрадметнасць, -і, ж. Уласцівасць беспрадметнага.
@беспрадметны, -ая, -ае. Які не мае пэўнай мэты, зместу. Аўтар не палічыўся з жыццёвай логікай фактаў, і алегорыя ў яго творы стала беспрадметнай. Казека.
@беспрасветнасць, -і, ж. Уласцівасць беспрасветнага. Паэзія Купалы, як і Багушэвіча, наскрозь сацыяльная, грамадзянская, матывы мужычай нядолі, злыбеды, цяжкай беспрасветнасці жыцця займаюць у ёй вельмі вялікае месца. Навуменка.
@беспрасветны, -ая, -ае.
1. Без прасвету, вельмі цёмны. Беспрасветная ноч. // Бясконцы, густы (пра дождж, туман і пад.). Зноў дажджы, нудныя, халодныя, беспрасветныя. Сачанка.
2.перан. Сумны, цяжкі, безнадзейны. У гэтых думках чэрпаў ён падтрыманне сабе самому і простым людзям, што стогнуць у ярме беспрасветнага прыгнёту. Колас.
@беспрасвецце, -я, н. Адсутнасць надзеі на лепшую будучыню; цемра, галеча. А калі над краем Легла згубай Ноч Глухога беспрасвецця, Скрозь пачулі — Хлопчык трубіць На дружынны збор У школу Дзецям. Вітка.
@беспрацоўе, -я, н. Наяўнасць людзей, якія не маюць пастаяннага заработку. Наяўнасць супярэчнасці паміж спажываннем і вытворчасцю, паміж імкненнем капіталізму бязмежна развіваць прадукцыйныя сілы і абмежаваннем гэтага імкнення пралетарскім становішчам, беднасцю і беспрацоўем народа, ясна ў гэтым выпадку, як дзень. Ленін.
// Стан беспрацоўнага. Вымушанае беспрацоўе.
@беспрацоўны, -ая, -ае. Пазбаўлены работы, заработку, а таксама магчымасці атрымаць (у капіталістычных краінах) пастаянны заработак. У кішэні ляжалі дакументы на імя беспрацоўнага настаўніка, за якога я павінен быў выдаваць сябе. Анісаў.
/ у знач. наз.беспрацоўны, -ага, м.;беспрацоўная, -ай, ж. Я знаю, што мне беспрацоўным не быць, Што голад не будзе за мною хадзіць. А.Александровіч.
@беспрацэнтны, -ая, -ае. На які не налічваюцца працэнты. Беспрацэнтная пазыка.
@беспрыбытковасць, -і, ж. Уласцівасць беспрыбытковага.
@беспрыбытковы, -ая, -ае. Які не дае прыбытку, нявыгадны. Беспрыбытковы гандаль.
@беспрыназоўнікавы, -ая, -ае. Спец. Які ўтвараецца або ажыццяўляецца без выкарыстання прыназоўніка. Беспрыназоўнікавае словаспалучэнне. Беспрыназоўнікавае кіраванне.
@беспрынцыповасць, -і, ж. Уласцівасць беспрынцыповага. Беспрынцыповасць паводзін.
@беспрынцыповы, -ая, -ае. Які не мае, не выражае пэўных прынцыпаў, пазбаўлены маральных асноў. Беспрынцыповы чалавек. Беспрынцыповы падбор кадраў. Беспрынцыповае рашэнне.
@беспрыпыначны, -ая, -ае. Які не робіць прыпынкаў; які не мае перапынкаў у руху, у дзеянні.
@беспрыставачны, -ая, -ае. Які не мае пры сабе прыстаўкі. Беспрыставачны дзеяслоў. Беспрыставачная аснова.
@беспрытомнасць, -і, ж. Уласцівасць беспрытомнага; адсутнасць прытомнасці. Праціснуўшыся паўз цэглу і абадраўшыся да крыві, Чыжык застагнаў ад болю і зноў у беспрытомнасці ўпаў. Лупсякоў.
@беспрытомны, -ая, -ае. Які страціў прытомнасць. Аварыйная служба выкапала з-пад пароды Мацюка яшчэ жывога, але беспрытомнага. Сабаленка.
/ у знач. наз.беспрытомны, -ага, м.;беспрытомная, -ай, ж. Нейкая цётка, божкаючы, прынесла вядро вады з калодзежа і лінула беспрытомнаму на галаву. Машара.
@беспрытульнасць, -і, ж. Стан беспрытульнага; наяўнасць безнаглядных, беспрытульных дзяцей. Барацьба з беспрытульнасцю.
@беспрытульнік, -а, м. Бяздомнае дзіця, падлетак, якія страцілі сям'ю або адарваліся ад яе і жывуць на вуліцы без догляду і выхавання. Тое, што .. [ахоўнікі] ўбачылі, не прывяло іх у захапленне: на дахах вагонаў віднеліся постаці беспрытульнікаў. Нядзведскі.
@беспрытульніца, -ы, ж. Жан. да беспрытульнік.
@беспрытульны, -ая, -ае.
1. Які не мае прытулку; бяздомны. Беспрытульны чалавек. // Асірацелае, бяздомнае дзіця, якое жыве на вуліцы без догляду і выхавання. Месяц ці нават больш Рома пражыў у Лаўрыніхі — яна завяла беспрытульнага цыгана да сябе, бо векавала адна: думала, што ён будзе ў яе за сына. Чыгрынаў.
/ у знач. наз.беспрытульны, -ага, м.;беспрытульная, -ай, ж. Хто яна і адкуль, Таня сама не ведала. Падабралі яе малую чужыя людзі на вялікай дарозе і далі прытулак у сваім доме. Колькі было тады, у грамадзянскую вайну, беспрытульных! Новікаў.
2.перан. Пазбаўлены належнага нагляду; закінуты, занядбаны. [Чалавек:] — Прыбралі мы да сваіх рук адну беспрытульную швейную фабрычку. Лынькоў. [Карнейчык:] — Станок № 16 зусім беспрытульны, за пэўнымі людзьмі не замацаваны, увесь брудам зарос. Крапіва.
// Які не дае прытулку, няўтульны. Сумам і беспрытульнай адзінотай веяла ад старой хаціны. Самуйлёнак.
@беспрычыннасць, -і, ж. Уласцівасць беспрычыннага.
@беспрычынны, -ая, -ае. Без усякай прычыны; беспадстаўны, неабгрунтаваны. Раніца новага дня, так шчасліва пачатага, рассявала па станцыі і навокал праменні святла, надзей і нейкай новай беспрычыннай радасці. Колас.
@беспрэцэдэнтны, -ая, -ае. Які не мае прэцэдэнту, прыкладу ў мінулым; бяспрыкладны, небывалы. Беспрэцэдэнтны выпадак.
@беспялёсткавыя, -ых. Расліны, кветкі якіх не маюць пялёсткаў.
@беспярэчны, -ая, -ае. Які выконваецца без пярэчанняў; безагаворачны. Распараджэнні капітана ў межах яго паўнамоцтваў падлягаюць беспярэчнаму выкананню ўсімі асобамі, якія знаходзяцца на судне.
@бессань, -і, ж. Разм. Бяссонніца. — Домна, ты спіш? — змучаная ад бессані, раптам будзіла яе Раіса. Лобан.
@бессардэчнасць, -і, ж. Уласцівасць бессардэчнага; жорсткасць. Упершыню цяпер [Зіна] шкадавала тых, каго раней высмейвала за іх пачуцці, дакарала сябе за бессардэчнасць. Шыцік.
@бессардэчны, -ая, -ае. Бяздушны, жорсткі, пазбаўлены сардэчнасці, чуласці. [Юзя:] — Я не магу мець шчасця на чужым горы. Чаму ты такі бессардэчны? Чорны.
@бессаромнасць, -і, ж. Уласцівасць бессаромнага; адсутнасць сораму; нахабства. Бессаромнасць учынку.
@бессаромнік, -а, м. Разм. Той, хто не падпарадкоўваецца правілам прыстойнасці; нясціплы, бессаромны чалавек.
@бессаромніца, -ы, ж. Разм. Жан. да бессаромнік.
@бессаромны, -ая, -ае. Які не мае сораму; нахабны. Алена ўжо была. б рада, каб гэтая.. баба адкаснулася ад яе, але хіба так лёгка збавіцца ад такой бессаромнай нахабніцы. Чарнышэвіч.
// Непрыстойны, пазбаўлены пачуцця сораму. Лёдзя адразу ўвайшла ў атмасферу чыста жаночых клопатаў, трывог, шчырых, бессаромных размоў. Карпаў.
// Які выяўляе бессаромнасць, нахабнасць. Бессаромны позірк.
@бессвядомасць, -і, ж. Уласцівасць бессвядомага; несвядомасць.
@бессвядомы, -ая, -ае. Які робіцца несвядома, без усведамлення сутнасці таго, што робіцца, не кантралюецца свядомасцю. Бессвядомы жэст. Пачуцці бессвядомага страху.
@бессістэмнасць, -і, ж. Уласцівасць бессістэмнага.
@бессістэмны, -ая, -ае. Які не мае пэўнай сістэмы, плана; бязладны. Бессістэмная вучоба. Бессістэмнае чытанне.
@бессмяротнасць, -і, ж. Уласцівасць бессмяротнага.
@бессмяротны, -ая, -ае. Выс. 1. Які ніколі не памірае, вечна жыве. Народ бессмяротны. 2. Які вечна жыве ў памяці народа, заўсёды захоўвае сваё значэнне. Імёны герояў бессмяротныя. Бессмяротная слава. Бессмяротныя подзвігі. Бессмяротнае вучэнне Леніна. Бессмяротныя творы класікаў марксізма-ленінізма. □ І заўсёды між нас — Бессмяротны Ільіч. Звонак.
@бесстаночны, -ая, -ае. У выразе: бесстаночнае ўтрыманне жывёлы гл. утрыманне.
@бесстароннасць, -і, ж. Уласцівасць бесстаронняга, аб'ектыўнасць, нейтральнасць. [Крытык:] — Бесстароннасці ў мастака не можа быць, калі мастак жывая істота. Бядуля.
@бесстаронні, -яя, -яе. Не схільны загадзя аддаваць перавагу якому-н. боку (пры дыскусіі, спрэчцы і інш.); аб'ектыўны, нейтральны, справядлівы. Бесстаронні назіральнік. □ [Рэдактар:] — Вы [Ганна Сымонаўна] як чалавек новы ў нашым раёне, хоць і нарадзіліся тут, можаце быць чалавекам бесстароннім у адным пытанні. Дубоўка. І што кіруе ім [настаўнікам] у яго адносінах да .. [Ліды]? Бесстаронняе жаданне дапамагчы ёй? Колас.
@бесструктурны, -ая, -ае. Які не мае пэўнай структуры. Бесструктурная глеба.
@бесстыкавы, -ая, -ое. Які складаецца з рэек, што не маюць стыкаў. Бесстыкавыя чыгуначныя магістралі.
@бессуб'ектны, -ая, -ае. У выразе: бессуб'ектны сказгл. сказ.
@бессюжэтны, -ая, -ае. У якім няма сюжэта (пра мастацкі твор). Бессюжэтнае апавяданне. Бессюжэтная карціна.
@бессямейны, -ая, -ае. Які не мае сям'і. Гаспадарку [Паўла Рудзіна] ў вёсцы вёў яго бессямейны брат. Галавач.
// Які праходзіць у адзіноце, без сям'і. Бессямейнае жыццё. / у знач. наз.бессямейны, -ага, м. Інтэрнат для бессямейных.
@бессямянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Тое, што і безнасенка. Спачатку расло ў ..[садку] тое, што і ў многіх іншых садах тых месц: ігрушы-бессямянкі, рэпкі. Кулакоўскі.
@бестактоўнасць, -і, ж. 1. Уласцівасць бестактоўнага; адсутнасць такту. Бестактоўнасць пытання. □ Алёшка спачатку змоўк, абураны бестактоўнасцю Рыгора, а потым усё больш і больш пачаў гарачыцца, даказваць. Ляўданскі.
2. Бестактоўны ўчынак. Але мацней за гэтае пачуццё была ўпэўненасць, што Сяргей павядзе сябе разумна і ніякай бестактоўнасці ў прысутнасці вучняў не дазволіць. Шамякін.
@бестактоўны, -ая, -ае. Які не прытрымліваецца такту ў абыходжанні з людзьмі; нетактоўны. Але ж перад.. [Лёдзяй] стаяла не проста аслепленая непрыязнасцю, бестактоўная эгаістка, а Юркава маці. Карпаў.
// Неадпаведны абставінам; недарэчны. [Лемяшэвіч] гэтак жа, як і Бушыла, быў абураны бестактоўным учынкам завуча. Шамякін.
@бесталач, -ы, ж. Разм. 1. Беспарадак, неразбярыха; бесталкоўшчына. [Мароз:] — Ты [Ціхаміраў] паглядзі, што ў цябе там на руме робіцца! Там жа пад'ехаць нельга! Такая бесталач! Лобан.
2. Бесталковы чалавек.
@бесталковасць, -і, ж. Уласцівасць бесталковага. [Пітолін:] — Я не прыхільнік прымаўкі: толк выйдзе, бесталковасць астанецца... Грамовіч.
@бесталковіца, -ы, ж. Разм. Тое, што і бесталкоўшчына.
@бесталковы, -ая, -ае.
1. Някемлівы, няцямлівы, неразумны. Бесталковы гаспадар. 2. Бязладны, хаатычны; бяссэнсны. А думкі, бесталковыя, дзікія думкі заварушыліся ў ім [у Васілю] скора-скора, як снег. Колас. [Дубовік] ішоў дадому з такім адчуваннем, нібы толькі закончыў нейкую бесталковую беганіну. Чарнышэвіч.
@бесталкоўшчына, -ы, ж. Адсутнасць толку, парадку ў чым-н.; дрэнная арганізацыя якой-н. справы; бесталковіца. Што б ён [Гаварушка] хаця сказаў? Сказаў бы: сабатаж там, дзе пануе бесталкоўшчына, дзе скавана ініцыятыва мас, дзе людзі ператвораны ў сляпых выканаўцаў. Лобан.
@бестрывожны, -ая, -ае. Які не ведае трывог. У бестрывожнае юнацтва Падзьмула горача вайна, І давялося мне спазнацца З трывогай — грозная яна. Ляпёшкін.
@бестселер, -а, м. У шэрагу замежных краін — ходкая, выдадзеная вялікім тыражом, кніга; ходкі тавар.
[Ад англ. best — лепшы, большы і sell — прадавацца.]
@бестурботнасць, -і, ж. 1. Уласцівасць бестурботнага; адсутнасць турботы. Лабановіч аднойчы сустракаўся з ім і ўпадабаў пастуха за бестурботнасць, [весялосць] і лагоднасць. Колас.
2. Бестурботныя адносіны да чаго-н. А на гэтых пасяджэннях знаходзіліся ахвотнікі і пахвальвалі .. [Шалюту] за заслугі. Пачало расці патрошку зазнайства, з'явілася бестурботнасць. Дуброўскі.
@бестурботны, -ая, -ае. Які з лёгкасцю адносіцца да жыццёвых спраў і турбот; бесклапотны. Даверлівая і бестурботная,.. [Ганя] сама ва ўсім вінавата. Грамовіч.
// Уласцівы такому чалавеку. Бестурботны характар. // Які выяўляе адсутнасць турботы. [Максім Сцяпанавіч] уваходзіў у палату з бестурботнай усмешкай. Карпаў. На шчоках у Чухноўскага гарыць румянец, у вачах — бестурботны блакіт. Пестрак.
// Не звязаны з жыццёвымі турботамі, далёкі ад іх. Меншыя Аўгініны дзеці — два хлопчыкі — спалі бестурботным сном шчаслівага дзяцінства. Колас.
@бестэрміновы, -ая, -ае. Які не мае тэрміну, не абмежаваны ім. Бестэрміновы пашпарт. □ Зямля, якую займаюць калгасы, замацоўваецца за імі ў бясплатнае і бестэрміновае карыстанне, гэта значыць навечна. Канстытуцыя БССР.
@бесхарактарнасць, -і, ж. Уласцівасць бесхарактарнага.
@бесхарактарны, -ая, -ае. Які лёгка паддаецца чужому ўздзеянню; бязвольны. Яна слабая, бесхарактарная. Яшчэ маці казала: “У цябе, Віка, характар — што разагрэты воск. З яго што хочаш можна вылепіць”. Шамякін.
@бесхацінец, -нца, м. Чалавек, пазбаўлены свайго роднага жылля, воляю лёсу асуджаны на бадзянне па свеце. Сам бацька, бесхацінец, амаль жабрак, у вачах сялян выглядаў панскім сабакам. Лужанін.
@бесхацінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да бесхацінец.
@бесхрыбетнасць, -і, ж. Уласцівасць бесхрыбетнага. Тут, у апошняй сцэне, ад маналогаў і рэплік Сама патыхае жыццёвым гартам, пераконанасцю чалавека, які шмат чаго пабачыў, перажыў, таму мае права на павучанне, на тое, нават, каб кінуць папрок многім за мяккацеласць, бесхрыбетнасць у барацьбе з прыгнятальнікамі. Навуменка.
@бесхрыбетны, -ая, -ае. Разм. Які мае няцвёрды характар; няўстойлівы, беспрынцыповы. [Нагорны:] “Неабходна перш за ўсё ў сабе выхаваць пільнасць, нянавісць да ворага і вялікую любоў да сваіх людзей, якія апынуліся ў няволі. Іначай, які з мяне палітбаец, — бесхрыбетны чалавек”. Гурскі.
@бесцань, -і, ж. У выразе: за бесцань (прадаць, аддаць) — задарма, вельмі танна. [Ціток:] — Відацкая нешта пачула, калі за бесцань лес аддала. Лобан.
@бесцырымоннасць, -і, ж. Уласцівасць бесцырымоннага; развязнасць. Не надта блізка, знаёмы яны [Тарас і Славік] .. А таму Славіку пры ўсёй яго бесцырымоннасці нялёгка было папрасіць грошай у гэтага спакойнага, старэйшага па ўзросту хлопца. Шамякін.
@бесцырымонны, -ая, -ае. Які не звяртае ўвагі на агульнапрынятыя нормы паводзін; развязны. Заснавалі і сталі адразу прыкметныя бесцырымонныя кінааператары, фотакарэспандэнты. Карпаў.
// Які адыходзіць ад агульнапрынятых нормаў паводзін, звычаяў. Раісу Антонаўну любілі ўсе і можа таму даравалі яе мужу бесцырымоннае ўмяшанне ў чужыя сямейныя справы. Асіпенка.
@бесцэнзурны, -ая, -ае. Які не праходзіць цэнзуры. Жыццё і задачы рэвалюцыйнай барацьбы патрабавалі больш дзейсных і эфектыўных сродкаў агітацыі, якія, мінаючы рагаткі царскай цэнзуры, даносілі б праўдзівае слова народным масам. Патрэбен быў вольны бесцэнзурны беларускі друк. С.Александровіч.
@бесцялеснасць, -і, ж. Уласцівасць бесцялеснага.
@бесцялесны, -ая, -ае. Які не мае цела; нематэрыяльны. На гэтых вершах, прысвечаных рэальным справам зусім рэальных людзей, адмоўна адбілася прыхільнасць паэта да бесцялесных сімвалаў, да адцягненай метафарычнасці. Бярозкін.
@бесчалавечнасць, -і, ж. Уласцівасць бесчалавечнага; бязлітаснасць, жорсткасць. Пісьменнік паэтызуе прыгажосць, сапраўдную чалавечнасць у адносінах Волечкі і Кастуся, каб потым у кантрастным плане паказаць агіднасць і бесчалавечнасць уласніцтва, дзікасць і зверства фашызму. Дзюбайла.
@бесчалавечны, -ая, -ае. Які не ведае літасці, люты. Імперыялістычная вайна пазбавіла.. [Любу Лук'янскую] роднага дому, зрабіла бежанкай-сіратой, парабчанкай бесчалавечнага кулака. Луфераў.
// Характэрны, уласцівы бязлітаснаму чалавеку. Бесчалавечнае абыходжанне. Бесчалавечная эксплуатацыя.
@бесчаўнаковы. У выразе: бесчаўнаковы станокгл. станок.
@бетанаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бетанаваць.
@бетанаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад бетанаваць.
2.у знач. прым. Заліты, пакрыты бетонам. Таццяна нясмела ступіла на бетанаваную дарожку. Васілёнак.
@бетанавацца, -нуецца; незак. Зал. да бетанаваць.
@бетанаваць, -ную, -нуеш, -нуе; незак., што. Заліваць, пакрываць бетонам. [Крумінь:] — Гэта ж нядаўна яшчэ бетанавалі сцены катлавана. Броўка.
@бетаніт, -у, м. Штучны камень, зроблены з бетону.
@бетон, -у, м. Будаўнічы матэрыял, атрыманы з зацвярдзелай сумесі пяску, шчэбеню, гравію і пад. з цэментам і вадою.
[Фр. béton.]
@бетона... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: бетон, бетонны, напрыклад: бетонаўкладчык.
@бетонамяшалка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Машына для перамешвання сумесі пры вырабе бетону.
@бетонаўкладчык, -а, м. Машына для ўкладкі бетону.
@бетонка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Разм. Дарога, пляцоўка і пад., пакрытыя бетонам.— Гэ... ды тут усяго адзін кіламетр такой дарогі, а там зноў бетонка, — сказаў чалавек у капелюшы. Гроднеў. Палкоўнік нахіліўся над планавай табліцай, зрэдку кідаў позіркі на пабялелую бетонку ўзлётнай паласы. Алешка.
@бетонны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бетону. Бетонныя работы. Бетонны завод. // Зроблены з бетону. Бетонная пліта. Бетонныя трубы.
@бетоншчык, -а, м. Рабочы, спецыяліст па бетонных работах.
@бетоншчыца, -ы, ж. Жан. да бетоншчык.
@бетэль, -ю, м. Трапічная кустовая расліна сямейства перцавых.
// Лісты гэтай расліны з пэўнымі дамешкамі, якія ўжываюць для жавання.
[Партуг. betel.]
@б'еф, -а, м. Участак ракі або канала паміж дзвюма плацінамі, двума шлюзамі. Дзесятая брамка зачыняецца ўслед за параходам, і мы плывём б'ефам, так завецца паміжшлюзавы прастор. Галавач.
[Фр. bief.]
@беф-строганаў, нескл., м. Мясная страва з невялікіх кавалкаў струганага мяса ў падліве. Як толькі афіцыянтка наважылася паставіць перад Кумейшам беф-строганаў, ён выставіў руку і загадаў: — Дайце сёння біфштэкс з рысам. Кавалёў.
[Ад фр. boeuf — ялавічына і ўласнага імя.]
@бешамель, -і, ж. Густая падліва, прыправа з яец, малака, мукі.
[Фр. béchamelle ад уласнага імя.]
@бешмет, -а, М -меце, м. Від доўгай, да калень, мужчынскай верхняй вопраткі ў цюркскіх, мангольскіх і каўказскіх народаў.
[Цюрк.]
@бёрда, -а, н. Прылада ў ткацкім станку з тонкіх пласцінак накшталт грэбеня з дзвюма спінкамі для прыбівання ўточнай ніткі.
@бзік, -а, м. Разм. 1. Дзівацтва, капрыз.
2. Бзікаваты чалавек; дзівак.
[Польск. bzik.]
@бзікаваты, -ая, -ае. Разм. Які адзначаецца дзівацтвам, капрызамі ў паводзінах, абыходжанні з людзьмі. Жыў.. [Агей] толькі ўдваіх з сваёю бабаю, быў трохі бзікаваты, як большасць старых і адзінокіх людзей. Крапіва.
@бзык, -у, м. Разм. Гук, які ўтвараецца крыламі насякомых у часе палёту; бзыканне. Бзык аваднёў, камароў і іншай заедзі роўным звонам вісеў у паветры. Пестрак.
// Гук, які ўтвараецца пры палёце кулі і пад.
@бзыканне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бзыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
@бзыкаць, -ае; незак. Разм. Утвараць крыламі спецыфічны гук (пра некаторых насякомых). Заклапочана гулі чмялі, бзыкалі авадні і мухі. Сачанка.
// Пра падобныя гукі, якія ўтвараюцца пры палёце куль, пра гук верацяна, круцёлкі і пад. Над хлопцамі паблізу бзыкалі кулі. Мележ. Пад роўнае сынава чытанне бзыкала звонка ў руках у Агапы лёгкае верацяно. Мурашка.
@бзыкнуць, -не; зак. Разм. Аднакр. да бзыкаць.
@бзынканне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бзынкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
@бзынкаць, -ае; незак. Разм. Тое, што і бзыкаць (пра насякомых). З паўгадзіны ў хаце было так ціха, што чуваць было, як бзынкалі мухі. Гартны.
@бзынкнуць, -не; зак. Разм. Аднакр. да бзынкаць.
@бі... Першая састаўная частка складаных слоў-тэрмінаў, якая паказвае наяўнасць двух прадметаў, прыкмет, абазначаных другой часткай тэрміна, напрыклад: біметалы, біпалярны.
[Ад лац. bis — двойчы.]
@бібікі. У выразе: бібікі біцьгл. біць.
@біблейны, -ая, -ае. Тое, што і біблейскі. А сам стваральнік уяўляецца асобай міфічнай і недасяжнай, накшталт барадатых біблейных прарокаў. Лужанін.
@біблейскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Бібліі. Біблейскае паданне. Біблейскі сюжэт. Біблейскія кнігі. Біблейскія тэксты. // Характэрны, уласцівы людзям, апісаным у Бібліі. Твар Ермалая паходзіў на твар біблейскіх людзей. Гартны.
@бібліёграф, -а, м. Спецыяліст у галіне бібліяграфіі; знаўца кніг і іншых друкаваных выданняў.
@бібліёлаг, -а, м. Уст. Спецыяліст у галіне бібліялогіі.
@біблія, -і, ж. Зборнік “свяшчэнных кніг”, якія змяшчаюць міфы і догматы іудзейскай і хрысціянскай рэлігій.
[Грэч. biblіa — кнігі.]
@бібліяграфічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бібліяграфіі. Бібліяграфічны даведнік.
@бібліяграфія, -і, ж. 1. Навуковае, сістэматызаванае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якой-н. прыкмеце.
// Галіна ведаў аб спосабах такога апісання.
2. Спіс кніг і артыкулаў па якім-н. пытанні, прадмеце. Бібліяграфія па старажытнай беларускай літаратуры. 3. Аддзел у часопісе або газеце, дзе змяшчаюцца рэцэнзіі або нататкі пра новыя кнігі.
[Ад грэч. biblіon — кніга і graphō — пішу.]
@бібліялагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бібліялогіі. Бібліялагічныя працы.
@бібліялогія, -і, ж. Уст. Тое, што і кнігазнаўства.
[Ад грэч. biblіon — кніга і logos — вучэнне.]
@бібліяман, -а, м. Чалавек, які захапляецца кнігамі, збіраннем іх.
@бібліяманія, -а, ж. Захапленне збіраннем кніг, наогул цяга да кніг.
[Ад грэч. biblіon — кніга і mania — манія, захапленне.]
@бібліятэка, -і, ДМ -тэцы, ж. 1. Падабраны пэўным чынам збор кніг, які з'яўляецца прыватнай або грамадскай уласнасцю. Класная бібліятэка. □ Кніг з сабой [Валерый] захапіў мала, усе даўно перачытаў, а ў прарабавай бібліятэцы толькі тэхнічныя даведнікі і падручнікі. Б.Стральцоў. У дзедавай бібліятэцы я натрапіў на зборы легенд і казак. Бядуля.
// Назва серыі кніг, блізкіх па тыпу або прызначаных для пэўнай катэгорыі чытачоў. Бібліятэка настаўніка. Бібліятэка паэта. 2. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі і іншыя друкаваныя і рукапісныя творы, прапагандуе і выдае кнігі чытачам. Гарадская бібліятэка. Публічная бібліятэка. Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У.І.Леніна. □ І цяпер нікога з хлопцаў у пакоі не было: хто пайшоў у бібліятэку, хто ў кіно. Шахавец.
// Будынак названай установы; пакой, у якім захоўваюцца кнігі.
○ Бібліятэка-чытальня — бібліятэка з залай для чытання, якая абслугоўвае масавага чытача. Бібліятэка-перасоўка — бібліятэка, якая перыядычна мяняе сваё месцазнаходжанне.
[Грэч. biblіon — кніга і thēkē — сховішча.]
@бібліятэказнаўства, -а, н. Галіна ведаў аб формах і метадах арганізацыі і вядзення бібліятэчнай справы.
@бібліятэказнаўчы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бібліятэказнаўства.
@бібліятэкар, -а, м. Работнік бібліятэкі.
@бібліятэкарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Жан. да бібліятэкар.
@бібліятэкарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бібліятэкара.
@бібліятэчка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Серыйныя выданні, кніжкі, аб'яднаныя агульнай тэмай і прызначаныя для пэўнай катэгорыі чытачоў. Бібліятэчка настаўніка, прапагандыста.
@бібліятэчны, -ая, -ае. які мае адносіны да бібліятэкі; належыць бібліятэцы.Бібліятэчны каталог. □ [Андрэй Барысавіч:] — [Маці] нават на фронце кніжніцай была. Пра бібліятэчную работу марыла. Мехаў.
@бібліяфіл, -а, м. Аматар, знаўца, збіральнік кніг, асабліва каштоўных і рэдкіх выданняў.
[Ад грэч. biblіon — кніга і philos — люблю.]
@бібліяфільскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бібліяфіла, бібліяфільства.
@бібліяфільства, -а, н. Любоў да кніг, захапленне збіральніцтвам рэдкіх і каштоўных выданняў.
@бібула, -ы, ж. 1. Порыстая папера, якая мае асаблівасць убіраць і прапускаць вадкасць; прамакатка.
2. Тонкая белая або каляровая папера, прызначаная для ўпрыгожвання або ўпакоўкі чаго-н. З трох бакоў.. [ліхтар] аблеплены бібулаю і толькі чацвёрты бок свеціцца. Барашка.
3.Разм. Нелегальнае выданне. [Надзорца] разгарнуў паперку і, зірнуўшы ў яе, задаволена заскрыпеў: — А вось яно што, камуністычная бібула! Машара.
[Лац. bibulus.]
@бівак, -а, м. Стаянка войска па-за населеным пунктам для начлегу ці адпачынку; войска на прывале. Стаяць біваком. // перан. Месца начлегу па-за домам або ў часовым памяшканні. Глухія абсякаючы галіны, Мы там рабілі свой бівак хвілінны, Дзе пасля нас паднімуцца муры. Гаўрусёў.
[Фр. bivouac.]
@бівачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бівака. Бівачнае жыццё.
@бівеньгл. біўні.
@бігудзі, нескл.; адз. няма. Металічныя, пластмасавыя ці гумавыя трубачкі, на якія накручваюць валасы, каб надаць ім хвалістасць.
[Фр. bigoudi.]
@біё... (а таксамабія...). Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да жыцця, жыццёвых працэсаў, напрыклад: біёніка, біёграф, біёлаг.
[Ад грэч. bіos — жыццё.]
@біёграф, -а, м. Складальнік чыёй-н. біяграфіі. Біёграф Янкі Купалы.
@біёлаг, -а, м. Спецыяліст у галіне біялогіі.
@біёнік, -а, м. Спецыяліст у галіне біёнікі.
@біёніка, -і, ж. Навука, якая вывучае структуры і функцыі жывых арганізмаў з мэтай стварэння гэтых структур і функцый тэхнічнымі сродкамі.
@біжутэрыя, -і, ж. Жаночыя ўпрыгожанні, зробленыя з некаштоўных камянёў і металаў. Сінтэтычная біжутэрыя. [Фр. bijouterie — гандаль ювелірнымі вырабамі.]
@бізнес, -у, м. Камерцыйная, біржавая або прадпрыемніцкая дзейнасць як крыніца нажывы ў капіталістычным свеце.
◊ Рабіць бізнесгл. рабіць.
[Англ. business.]
@бізнесмен, -а, м. Дзялок, камерсант, прадпрыемец. Трывогу, трывогу б'е бізнесмен, Усюды на біржах падаюць акцыі. Вітка.
[Англ. businessman.]
@бізон, -а, м. Паўночнаамерыканскі дзікі бык атрада парнакапытных з доўгай поўсцю.
[Лац. bison.]
@бізун, -а, м. 1. Плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель пуга. Сяргейка забег наперад статку, ляснуў бізуном і працягла, як гэта рабіў дзед Патап, закрычаў: — Куды-ы! Хомчанка. —Ашто? — Міхась насцеражыўся, і рука яго з бізуном, якім збіраўся сцебануць каня, застыла ў паветры. Сіўцоў.
// Уст. Сродак экзекуцыі. Пакараць бізунамі. □ Дзе бізуны свісталі, там песні звіняць. З нар.
2. Удар бізуном. Даць дваццаць пяць бізуноў. 3. Сімвал грубай сілы, прымусу. Узнімаюць плугі дзірваны. Ні пана няма, ні слугі, Не гоняць народ бізуны. Купала.
◊ Голы як бізунгл. голы. Зарабіць бізунагл. зарабіць. Прасіць бізунагл. прасіць. Схапіць бізунагл. схапіць. Усыпаць бізуноўгл. усыпаць.
@біквадратны, -ая, -ае. У выразе: біквадратнае ўраўненнегл. ураўненне.
@бікіні, нескл., н. Вельмі адкрыты жаночы купальны касцюм.
[Ад геагр. назвы.]
@біклага, -і, ДМ -лазе, ж. Невялікая драўляная ці металічная пасудзіна для вады. Неадлучны спадарожнік касца — круглая дубовая біклага. Жычка. Хтосьці прынёс на сенажаць біклагу вельмі добрага хлебнага квасу. Чорны.
// Невялікая металічная пасудзіна, якая з'яўляецца прадметам салдацкай амуніцыі. Адкуль трапіла салдацкая біклага сюды, на возера? Гамолка. На поясе ў.. [Міколы] віселі біклага і кінжал. Новікаў.
@бікфордаў, -дава. У выразе: бікфордаў шнургл. шнур.
[Ад уласнага імя.]
@біла, -а, н. 1. Унутраная ўдарная частка звана; язык.
2. Падвешаны кавалак жалезнай палосы, рэйкі, удараючы па якой падаюць сігнал. Балаканне [хлопцаў] перапыніў звон, што разлягаўся па полі з панскага двара. — Дзядзька Мікола ў біла б'е. Час на абед, — ажывіўся Сяргей. Машара.
3. Верхняя скразная жардзіна ў возе, у поручнях лесвіцы, у мосце, верхняя планка ў поручнях ложка. Намыліць кашулю не было чым, і .. [Люба] доўга церла яе рукамі. Развесіла сушыць на біле ложка. Чорны. Самая меншая, Лідачка, падымаецца на дыбачкі, каб цераз біла калыскі ўбачыць Васілька. Пальчэўскі.
4. Назва ўдарных частак прылад і машын. Біла маслабойкі. Біла трапальнай машыны.
@білабіяльны, -ая, -ае. Тое, што і губна-губны.
[Лац. bis — двойчы і labialis — губны.]
@білет, -а, М -леце, м. 1. Дакумент, які дае права праезду, уваходу, карыстання чым-н., атрымання чаго-н. (часцей за плату). Білет [у Лены] быў на руках, але да цягніка аставалася многа часу, і трэба было як мага разумней скарыстаць яго. Скрыган. [Базыль:] — Трэба пайсці ў праўленне, унесці адпаведную суму грошай і выпісаць [лесарубны] білет. Сіняўскі.
2. Дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці каго-н. да палітычнай або грамадскай арганізацыі. Партыйны білет. Прафсаюзны білет. Камсамольскі білет. // Дакумент, які сведчыць пра адносіны яго ўладальніка да якіх-н. абавязкаў, навучальнай установы і пад. Ваенны білет. Студэнцкі білет. Адпускны білет. 3. Лісток з пытаннямі для тых, хто трымае экзамен. [Вера] і Валодзя разам увайшлі ў аўдыторыю, разам узялі білеты. Арабей.
○ Банкаўскія білеты — крэдытныя знакі грошай, якія выпускаюцца эмісійнымі банкамі і замяшчаюць металічныя грошы ў якасці сродку абароту і плацяжу. Белы білет — пасведчанне аб вызваленні ад ваеннай службы. Воўчы білет (пашпарт) — у царскай Расіі: дакумент з адзнакай паліцыі пра палітычную ненадзейнасць яго ўласніка, які закрываў доступ у дзяржаўныя, навучальныя і інш. ўстановы. Жоўты білет — пашпарт на жоўтым бланку, які ў дарэвалюцыйныя часы выдаваўся прастытуткам. Зваротны білет — білет, які дае права на праезд у два канцы, туды і назад. Казначэйскія білеты — а) у капіталістычных краінах — назва неразменных на каштоўныя металы папяровых грошай, якія выпускаюцца ў абарот фінансавымі органамі дзяржавы апрача эмісійных банкаў; б) у СССР — грашовыя знакі вартасцю ў 1, 3 і 5 рублёў, якія выпускаюцца для размену банкаўскіх білетаў (вартасцю ў 10, 25, 50 і 100 рублёў). Крэдытны білет (уст.) — папяровы грашовы знак. Латарэйны білет — картка, лісток, якія даюць права на ўдзел у латарэі.
[Фр. billet.]
@білетны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да білета, прызначаны для продажу білетаў (у 1 знач.). На станцыі .. [Лабановіч] даведаўся дакладна, калі прыходзіць пасажырскі поезд на Мінск і калі адчыніцца білетная каса. Колас.
@білецёр, -а, м. Службовая асоба, якая кантралюе ўваходныя білеты ў кіно, тэатрах, музеях і інш. установах.
@білецёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Жан. да білецёр.
@білінгвізм, -у, м. Валоданне і папераменнае карыстанне адной і той жа асобай ці калектывам дзвюма рознымі мовамі або рознымі дыялектамі адной мовы; двухмоўе.
[Ад лац. bis — двойчы і lingua — мова.]
@білон, -у, м. Спец. 1. Непаўнацэнная разменная манета.
2. Нізкапробнае срэбра, якое ідзе на чаканку разменнай манеты.
[Фр. billon.]
@білонны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да білону (у 2 знач.). Білонная манета.
@біль, -я, м. У ЗША, Вялікабрытаніі і некаторых іншых краінах, якія прынялі англасаксонскую прававую сістэму, — праект закона, унесенага ўрадам ці членамі парламента.
[Англ. bill ад лац. bulla — пячатка, дакумент з пячаткай.]
@більдапарат, -а, М -раце, м. Устарэлая назва прылады для перадачы па тэлеграфе малюнкаў, фатаграфій, тэкстаў і пад.
[Ням. Bild — адлюстраванне, малюнак і Apparat.]
@більён, -а, м. Лік, роўны мільярду ў рускай, французскай і амерыканскай сістэмах падліку і тысячы мільярдаў у нямецкай і англійскай сістэмах.
[Фр. billion.]
@більцы, -аў; адз. няма. Прылада ў выглядзе рамкі, на якую нацягваюць палатно пры вышыванні; пяльцы. Нацягнуўшы на більцы [палатно], Маргарыта вышывае дарожку. Скрыган.
@більярд, -а, М -дзе, м. 1. Гульня шарамі і спецыяльным кіем, якая вядзецца паводле пэўных правілаў на прызначаным для гэтай гульні стале. Гуляць у більярд. 2. Абцягнуты сукном, з бартамі і некалькімі адтулінамі (лузамі) стол для гэтай гульні. Трое сядзелі на лаўках, ля задняй сцяны рэдкая група акружыла більярд, на якім гулялі Пракоп з Трахімам Дубовікам. Карпаў.
[Фр. billard.]
@більярдавы, -ая, -ае. Тое, што і більярдны (у 1 знач.).
@більярдны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да більярда. Більярдны кій. Більярдны шар. Більярдны стол. 2.у знач. наз.більярдная, -ай, ж. Пакой для гульні ў більярд. У гэтую восень будуць гатовы да перасадкі сорак тысяч прышчэпаў. Далей — клуб: зала месцаў так на чатырыста, са сталай гукавой кінаўстаноўкай,.. бібліятэка, більярдная... Паслядовіч.
@більярдыст, -а, М -сце, м. Той, хто захапляецца гульнёй у більярд, часта гуляе ў більярд.
@біметалгл. біметалы.
@біметалізм, -у, м. Грашовая сістэма, пры якой у якасці плацежнага сродку выкарыстоўваюцца адначасова два металы (золата і срэбра).
@біметалічны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да біметалаў; зроблены з біметалаў. Біметалічная спіраль. 2. Які мае адносіны да біметалізму. Біметалічная сістэма.
@біметалы, -аў; адз.біметал, -у, м. Пласцінкі, лісты, дрот і іншыя вырабы, якія складаюцца з двух слаёў розных металаў або сплаваў.
[Ад лац. bis — двойчы і metallum — метал.]
@бімсы, -аў; адз.бімс, -а, м. Папярочныя бэлькі ў корпусе судна, якія злучаюць яго бакі і падтрымліваюць палубу.
[Англ. beams.]
@бінакулярны, -ая, -ае. У выразах: бінакулярны зрокгл. зрок; бінакулярная лупагл. лупа.
@бінокль, -я, м. Аптычная прылада з дзвюх паралельна злучаных падзорных труб для разглядвання аддаленых прадметаў. Палявы бінокль. Прызмавы бінокль. [Фр. binocle ад лац. bini — пара, два і oculus — вока.]
@біном, -а, м. Сума або рознасць двух алгебраічных выразаў, якія завуцца членамі; двухчлен. Біном Ньютана. [Ад лац. bis — двойчы і грэч. nomos — частка, раздзел.]
@бінт, -у, М -нце, м. Стужка з марлі або іншай тканіны (звычайна белай), якая ўжываецца для перавязкі ран, пераломаў і пад. У Волькі была перавязана рука свежым бінтам. Мікуліч. [Ніна] выняла бінт, пачала рабіць перавязку. Мележ.
[Ням. Binde.]
@бінтаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бінтаваць.
@бінтаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад бінтаваць.
@бінтавацца, -туецца; незак. Зал. да бінтаваць.
@бінтаваць, -тую, -туеш, -туе; незак., каго-што. Абмотваць, абкручваць бінтам, марляй і пад.; перавязваць. Чыжык ірве торбу на стужкі і пачынае бінтаваць Саўчанку, закінуўшы яму на плечы гімнасцёрку. Лупсякоў. Пакуль урач бінтаваў Віктару руку, сюды падышоў Чарных і другія партызаны. Шчарбатаў.
@бінтавы, -ая, -ое. Які мае адносіны да бінту. Бінтавая павязка.
@бінтоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Тое, што і бінтаванне.
@біпалярнасць, -і, ж. Спец. Адзін з тыпаў распаўсюджвання арганізмаў, пры якім адзін і той жа від (род, сямейства) жыве ў сярэдніх шыротах Паўночнага і Паўднёвага паўшар'яў, але адсутнічае ў тропіках.
@біплан, -а, м. Самалёт з дзвюма плоскасцямі, размешчанымі адна пад другой.
[Фр. biplan ад лац bis — двойчы і planum — плоскасць.]
@біржа, -ы, ж. 1. У капіталістычных краінах — установа для заключэння фінансавых і гандлёвых здзелак на каштоўныя паперы і тавары. Валютная біржа. Таварная біржа. // Будынак, у якім знаходзіцца гэта ўстанова.
2.Уст. Вулічная стаянка рамізнікаў. — Там ёсць Шпулькевіч, што рамізніцкую біржу як бы трымаў. Чорны.
○ Біржа працы — пасрэдніцкая ўстанова па найму рабочай сілы. Чорная біржа — тайны гандаль замежнай валютай.
[Ням. Börse.]
@біржавік, -а, м. У капіталістычных краінах — той, хто займаецца біржавымі аперацыямі; біржавы дзялок.
@біржавы, -ая, -ое. Які мае адносіны да біржы; ажыццяўляецца на біржы (у 1 знач.). Біржавыя здзелкі.
@бірка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. 1. Невялічкая дошчачка або кавалачак кардону, на якіх адзначаны вага, цана, месца прызначэння тавару, багажу. На кожнай рэчы вісела бірка з цаною. 2.перан. Характарыстыка (звычайна адмоўная), якая даецца каму-н. па шаблону. [Стэфа Міхасю:] — Не ведаеш зусім чалавека і адразу — бірку яму. Нельга так да людзей. Савіцкі.
3.Уст. Зашпілька ў выглядзе кавалачка дрэва замест гузіка.
4.Уст. Палачка, на якой нарэзамі вёўся ўлік чаго-н.
@бірманецгл. бірманцы.
@бірманкагл. бірманцы.
@бірманскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Бірмы, бірманцаў.
@бірманцы, -аў; адз.бірманец, -нца, м.;бірманка, -і, ДМ -нцы; мн. бірманкі, -нак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Бірмы.
@біруза, -ы, ж. Каштоўны камень, непразрысты, блакітнага або зеленаватага колеру.
[Перс.]
@бірузовы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да бірузы; з бірузой, зроблены з бірузы. Бірузовы пярсцёнак. 2. Падобны на бірузу колерам; блакітнаваты. Цёмна-сінія хвалі .. становяцца то ярка-ізумруднымі, то бірузовымі. В.Вольскі.
@бірулька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. 1. Упрыгожанне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад.
2.толькі мн. (бірулькі, -лек). Гульня, якая заключаецца ў тым, каб з кучкі дробных прадметаў выбраць кручком адно за адным, не пасунуўшы пры гэтым астатніх.
◊ Гуляць у бірулькігл. гуляць.
@бірулькавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бірулькі (у 1 знач.).
@біручына, -ы, ж. Кустовая або дрэвавая расліна сямейства маслінавых.
@біс, выкл. Выгук, які выказвае просьбу паўтарыць толькі што выкананы артыстам нумар.
◊ На біс (выканаць, праспяваць і г. д.) — праспяваць, выканаць паўторна па жаданню публікі.
[Ад лац. bis — двойчы.]
@бісектрыса, -ы, ж. Прамая лінія, якая дзеліць вугал папалам.
[Фр. bissectrice ад лац. bis — двойчы і secare — рассякаць.]
@бісер, -у, м., зб. Дробныя каляровыя шкляныя або металічныя пацеркі, якія ўжываюцца для расшыўкі адзення з мэтай упрыгожання. Паставіўшы чамадан на крэсла і ўрачыста адчыніўшы яго, Міхал выняў вязаную шарсцяную кофтачку, вышытую бісерам. Карпаў.
◊ Сыпаць бісер перад свіннямігл. сыпаць.
[Араб. busr.]
@бісерны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да бісеру; зроблены з бісеру, упрыгожаны бісерам. Бісерны какошнік. 2.перан. Вельмі дробны. Бісерны почырк.
@бісерына, -ы, ж. Асобнае зерне бісеру.
@бісіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што і без дап. Паўтарыць (паўтараць) або выканаць (выконваць) звыш праграмы які-н. твор па жаданню публікі. Бісіраваць песню.
@бісквіт, -у, М -віце, м. 1. Пульхнае салодкае печыва з цеста, у якое пакладзена шмат жаўткоў і бялковай пены.
2. Фарфор, двойчы абпалены, але не пакрыты палівай. Са скрынкі, адразу за адкінутым вечкам, выраслі кавалер і дама з бісквіту. Караткевіч.
[Фр. biscuit.]
@бісквітны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бісквіту; зроблены з бісквіту. Бісквітнае пірожнае. Бісквітны фарфор.
@біскуп, -а, м. Вышэйшае духоўнае званне ў католікаў.
// Асоба, якая носіць гэта званне. Культуру хамства і далара, Князёў і біскупаў палацы, Ад Скандынаваў да Сахары, Зруйнуеш, дыктатура працы. Купала.
[Ад грэч. epіskopos.]
@біскупскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да біскупа. Яшчэ ў Х ст. тут [у Полацку], а таксама ў Тураве былі ўтвораны біскупскія кафедры. Ліс.
@біскупства, -а, м. 1. Пасада біскупа.
2. Акруга, якой кіруе па духоўных справах біскуп.
@бістро, нескл., н. У Францыі — невялікі рэстаран, бар з пітвом і закускамі.
[Фр. bistro.]
@бісульфаты, -аў; адз.бісульфат, -у, М -фаце, м. Кіслыя солі сернай кіслаты.
@біта, -ы, ДМ біце, ж. Разм. У некаторых гульнях — прадмет, якім б'юць. [Барыс].. пагуляў сам з сабою ў “класы”, паспрабаваў гуляць у гарадкі, але біта была занадта цяжкай для яго. Нядзведскі.
@бітва, -ы, ж. Бой, барацьба паміж варожымі сіламі. Бітва пад Масквой. Бітва на рэйках. Поле бітвы. // за што. Змаганне, барацьба. Бітва за ўраджай. □ [Ладынін:] — Трэба зразумець, таварышы, добра сабе ўсвядоміць, што мы пачалі вялікую бітву за поўны дастатак. Шамякін.
// Разм. Бойка, сутычка. Бабы смяюцца, жартуюць і гавораць аб учарашняй бітве Драздоў і Дзятлоў. Бядуля.
@бітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. 1. Тое, што і біта.
2. У картачнай гульні — карты, узятыя большай або казырнай картай.
@біткі, -оў; адз.біток, -тка, м. Круглыя катлеты з адбіўнога або сечанага мяса. У сталоўцы .. [Пятро] выпіў шклянку чырвонага віна і закусіў халаднавата-цвёрдымі біткамі. М.Стральцоў.
@бітком, прысл. У выразе: бітком набіць (набіцца)гл. набіць.
@бітл, -а, м. Удзельнік папулярнага ў свой час у Англіі маладзёжнага вакальна-інструментальнага ансамбля.
// Пра маладога чалавека, які пераймае манеры бітла.
@бітнік, -а, м. Прадстаўнік пасляваеннага стыхійнага анархічна-бунтарскага руху моладзі (галоўным чынам у ЗША і Вялікабрытаніі), якая выказвае пратэст супраць буржуазнай маралі тым, што парушае нормы супольнага жыцця людзей.
@бітніцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бітнікаў, уласцівы бітнікам.
@бітокгл. біткі.
@бітон, -а, м. Бляшаная з накрыўкай пасудзіна для пераносу і захавання малака і іншых вадкасцей. Даяркі ў белых, як у медсясцёр, халатах насілі ў малочную бітоны. Шахавец. Стары.. пайшоў да каморы, дзе хавалася ўсялякае начынне, ботам бразнуўся ў бітон з газай... Мікуліч.
[Ад фр. bidon.]
@бітумгл. бітумы.
@бітумінозны, -ая, -ае. Які ўтрымлівае ў сабе бітумы. Бітумінозныя пароды. Бітумінозныя сланцы.
@бітумны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бітумаў, зроблены з бітумаў. Бітумныя матэрыялы. Бітумная масціка. Бітумныя пластыкі. Бітумныя лакі.
@бітумы, -аў; адз.бітум, -у, м. Агульная назва цвёрдых, вадкіх і газападобных смалістых рэчываў ці прадуктаў іх перапрацоўкі.
[Ад лац. bitumen — горная смала.]
@біты, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад біць (у 1—3, 10 і 16 знач.).
2.у знач. прым. Зарэзаны, забіты; настраляны (пра дзічыну). Завёзшы свініну.., [Вадап'ян] варочаецца назад, пакінуўшы.. [на рынку] жонку, а па дарозе, прыхваціць пару бітых ці жывых япрукоў, парадкуе іх, калі яны ўжо старгаваны і куплены бітымі. Колас.
3.у знач. прым. Разбіты на кавалкі; расколаты, раструшчаны. Бітае шкло звонка храбусціць пад нагамі. Лынькоў. На месцы бацькавага дома, зарослы травой і адуванчыкамі, узнімаўся курган з бітай цэглы. Карпюк.
4.у знач. прым. Валены. У мяне на нагах таксама някепскі абутак — бітыя валёнкі. Місько.
◊ Бітая гадзінагл. гадзіна. Бітая дарогагл. дарога. Карта (стаўка) бітагл. карта. Козыр бітыгл. козыр.
@біўні, -яў; адз.бівень, біўня, м. Вельмі развітыя разцы або іклы ў некаторых млекакормячых (сланоў, дзікоў, бегемотаў і інш.). Слановыя біўні.
@біфуркацыя, -і, ж. Раздзяленне ракі, крывяноснага сасуда і інш. на дзве галіны. Біфуркацыя рэк. [Лац. bifurcatio — раздваенне.]
@біфштэкс, -а, м. Кавалак абсмажанай ялавічыны (з сярэдняй часткі хрыбта тушы).
[Англ. beefsteaks (мн.).]
@біцца, б'юся, б'ешся, б'ецца; б'ёмся, б'яцеся; заг. біся; незак. 1. Біць адзін аднаго. Старэйшы сын Сухавеяў Ваця трымаў у страху ўсю ваколіцу, біўся на вечарынках, прыставаў да дзяўчат. С.Александровіч. Не раз біліся маладыя Драздзюкі і Дзятлюкі за Мэру. Бядуля. Неяк спатрэбілася дзеду насячы роўных жардзінак, каб на іх садзіліся пеўні і сядзелі сабе, а не біліся з-за месца. Даніленка.
// Хвастаць чым-н. гнуткім. Трапечуцца дрэвы, кусты ў дзікім тлуме, Размахваюць, б'юцца галінай. Колас.
2. Весці бой; змагацца; ваяваць. Сержант расказаў, што да вайны служыў у Брэсце, што пад Баранавічамі, калі дывізія білася ў акружэнні, яго раніла ў нагу. Мележ. Б'юцца князі між сабою за ўладу і багацці, пустошаць сваімі войскамі суседнія землі, паляць і руйнуюць гарады, нішчаць людзей. В.Вольскі.
3. Ударацца, стукацца аб што-н. або ў што-н. [Мікалай] з усіх бакоў натыкаўся на дрэвы, біўся аб іх галавою, адпаўзаў. Шамякін.
// Парывіста, моцна ўдарацца аб што-н. (пра хвалі, дождж, вецер і пад.). А хвалі Анегі шумелі і біліся ў гневе аб скалы. Машара. Позні дождж Бесперапынна ў шыбы б'ецца. Танк. Вецер скуголіў, свістаў, біўся ў сцяну, у вокны. Шамякін. Б'ецца завея аб шыбы марозныя. Купала.
// Рэзка, моцна дзейнічаць на пачуцці; імкнуцца пранікнуць куды-н. (пра святло, гукі і пад.). Гукі біліся аб густую сцяну бору і, не прабіваючы яе, адляталі назад працяглым рэхам. Шамякін.
/ Пра пачуцці. У сэрца б'юцца ўспаміны хваляю — Ды не узбегчы ёй на стромы бераг... Барадулін.
4. Калаціцца, кідацца. [Марыся] білася ў знямозе, драла на сабе вопратку. Баранавых. Бабка ўсхапілася, убачыўшы, як натужліва б'ецца бусел на твані, часта-часта захрысціла худыя грудзі. Дуброўскі.
// Трапятацца, дрыжаць. Пад казырком ссунутай на патыліцу шапкі Злобіча білася на ветры пасма чорных валасоў. М.Ткачоў.
// перан. Мітусіцца (пра думкі, пачуцці і пад.). “Людзі павінны ведаць, што гаворыць Масква!” — білася ў галаве [Ганны] думка. Ус.
// Імкнучыся вырвацца, трапятацца дзе-н., ударацца аб што-н. [Віктар] нешта трымаў, а гэтае нешта білася і вырывалася. Маўр. Трапеча, б'ецца шэры камячок у пастцы кіпцюроў. Пысін. Зялёны жук уляцеў у акно, нудна гудзеў і біўся ў шыбу. Хомчанка.
5.без дап. Быць у пастаянным рытмічным руху; пульсаваць (пра сэрца, кроў). Гукамер прыклаў [доктар] да вуха, Да грудзей прылёг, паслухаў, Праяснілася чало: Сэрца біцца пачало... Крапіва.
6.перан.; над чым, з кім-чым і без дап. Прыкладаць намаганні, каб дасягнуць чаго-н.; дамагацца з усіх сіл ажыццяўлення чаго-н. Колькі ні біўся, колькі ні намагаўся новы шэф, яму ніяк не ўдавалася наладзіць як след паравозную службу. Лынькоў.
// Разм. Жыць у цяжкіх умовах, празмерна працуючы. Але як ні б'ецца.. [Сымон] на бацькавай палосцы — усё без хлеба, усё ў нястачы жыць даводзіцца. Якімовіч.
7. Выцякаць імклівым струменем. Мішурын трымаўся за правую руку вышэй локця, стараючыся заціснуць кроў, што білася з раны. Чорны.
// Выбівацца (пра бурныя праявы энергіі, пачуццяў і пад.). У іх [вершах] б'ецца гарачае пачуццё да роднай зямлі, да яе нязломнай сілы, да пакут і радасцей. Грахоўскі.
8. Прабівацца праз што-н. Праз лісце білася наверх парыжэлая трава. Чорны.
9. Раздзяляцца, дзяліцца. Рубанаўка б'ецца на пасёлкі. Галавач.
10. Разбівацца (пра шкло, пасуду).
11.Зал. да біць (у 2, 10 знач.).
◊ Біцца аб заклад — тое, што і ісці ў заклад (гл. ісці). Біцца галавой аб сцяну — рабіць марныя намаганні дамагчыся чаго-н. Біцца за пусты мех — настойліва даводзіць відавочнае, вядомае, за што няма патрэбы спрачацца. Біцца як рыба аб лёд — гараваць, бедаваць, дарэмна дабіваючыся лепшага; жыць у бядзе.
@біццё, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. біцца (у 5 знач.) і біць (у 8, 10 знач.).
@біцылін, -у, м. Антыбіётык, які ўжываецца для прафілактыкі і лячэння рэўматызму і некаторых іншых хвароб.
@біць, б'ю, б'еш, б'е; б'ём, б'яце; заг. бі; незак. 1.каго. Наносіць удары каму-н. з мэтай прычыніць боль; збіваць. Біў-біў Іван ведзьму, пакуль яна прасіцца не пачала. Якімовіч.
// Хвастаць чым-н. гнуткім. Высокі авёс біў дзяўчынку мяцёлкамі па твары і руках, асыпаўся ў кошык. Сіняўскі. Пальцы рукі нецярпліва перабіралі лазовы дубец, якім .. [афіцэр] раз-поразу біў па халявах ботаў. Лынькоў.
2.каго-што. Вынішчаць, забіваць (пра людзей).
// Забіваць на паляванні (пра жывёл). Адны па пушчах і лясах Звяроў лавілі, білі. Танк.
3.каго-што. Перамагаць каго-н.; наносіць паражэнне. [Дзядзька:] — Цябе [Цімоха] яшчэ .. і заваду на свеце не было, як я яго, германца, біў. Брыль. [Талаш:] — Мы звяжам тут рукі панам,.. будзем нападаць на іх абозы,.. без літасці біць таго, хто будзе стаяць за паноў. Колас.
4.перан.; каго-што. Весці барацьбу з кім-, чым-н., накіроўваць сваё дзеянне супраць каго-, чаго-н. І вашы [Маякоўскага] вершы Зноў дакладна б'юць Па мордах розных чэрчыляў і клеяў. Панчанка. [Радзевіч Варанецкаму:] — Але май на ўвазе: дэмагогаў трэба біць фактамі! Дуброўскі.
// Прычыняць непрыемнасці, прымушаць перажываць. Нават самыя збітыя, газетныя выразы з .. [Бародкавых] вуснаў гучэлі са сваёй першароднай сілай — пранікнёна, свежа і моцна, словы білі, як камяні. Шамякін.
5. Стукаць, удараць. [Людзі] пабеглі да акна і пачалі біць па яго жалезных кратах. Лынькоў. Конь бяжыць, капытом зямлю б'е. Якімовіч. [Качкі] таксама не могуць лётаць, а толькі плаваюць і пры гэтым хутка, і гучна б'юць па вадзе крыламі. Маўр.
// Парывіста, моцна ўдараць у што-н. (пра хвалі, дождж, вецер і пад.). Вецер свістаў у вушах, калючыя і гарачыя сняжынкі білі ў твар. Мікуліч. Хвалі білі ў бераг усё часцей і часцей. Кулакоўскі.
/ у безас. ужыв. Часам.. трапляліся глыбокія лагі, і .. [Марта з Паўлам] абавязкова заглядалі ў іх — адтуль, як з сутарэння, біла пранізлівым холадам. Вышынскі.
// Рэзка, моцна дзейнічаць на пачуцці чым-н., імкліва пранікаць куды-н. (пра святло, гарачыню, пах, гукі і пад.). Першакурсніца Люда Нагорная.. прыплюшчыла вочы, бо вельмі ветлівы фатограф даволі нахабна біў ёй у твар святлом. Брыль. Праз шчыліну ў сцяне ў вочы біў тонкі сонечны прамень. Грахоўскі. Плынь гарачага паветра ішла сюды і біла горача ў твар. Чорны. У нос б'е едкі кіслы тытунь: дыму поўна хата, як зачыніць. Пташнікаў.
6.у што. Б'ючы чым-н. аб што-н., утвараць стук, звон, гул і пад. Біць у рэйку. □ Пятрусь Кравец, званар, сядзеў на званіцы, дзержачы ў руках вяроўку, і зрэдку біў у звон. Колас. А дзядок нейкі крычаў “горка” І з захапленнем у бубен біў. Кірэенка.
7.што і без дап. Гучаць, вызвоньваць, званіць. У чыстым пакоі прахрыпеў насценны гадзіннік і пачаў біць. Лобан. Б'юць крамлёўскія куранты на Спаскай вежы. Кавалёў. Гарманісты іграюць, нібы на вяселлі, Бубны б'юць, маладыя гучаць галасы. Куляшоў.
8. Быць у пастаянным рытмічным руху; пульсаваць (пра сэрца, кроў). Сэрца моцна біла ў грудзях. Дамашэвіч.
9. Страляць, абстрэльваць. Артылерысты пачалі біць .. простай наводкай. Чорны. Камсамолачка Дарота! Пойдзем разам ваяваць, — Буду біць я з кулямёта, Ты — патроны падаваць. Крапіва.
// Страляць (пра зброю). Захліпаліся нямецкія кулямёты.. Білі яны трасёрамі. Шамякін.
10.што. Разбіваць, ламаць. Па гаршку цаляць не буду: Я ж не дурань біць пасуду. Крапіва.
11. Выцякаць імклівым струменем; вылівацца з сілай. Ракой, фантанамі з зямлі б'е нафта. Купала. Каля самага берага б'е з-пад зямлі крыніца з серабрыстай сцюдзёнай вадой. В.Вольскі. Я вылез з-пад .. [каня] і бачу: пярэднія ногі перабіты, кулямётная чарга прашыла таксама жывот. Адусюль б'е кроў. Няхай. Сервант насцеж, шыфаньер насцеж, усе футаралы на падлозе, з крана вада б'е, на абрусе лужына, дзверы не зачынены, — цэлы пагром! Гарбук.
// З сілай вырывацца, шугаць (пра полымя). Бушуе, б'е полымя ўвысь, Выкідвае дым. Колас.
// перан. Выбівацца (пра бурныя, поўныя невычарпальнай сілы праявы энергіі). Са Смольнага, дзе біла плынь імкненняў, Дзе браў раўненне пераможны клас, Ён [Ленін] справы новых бачыў пакаленняў. Ён бачыў нас. Ён добра бачыў нас. Кірэенка.
/ у безас. ужыв. [Дзяўчат] ахапіў працоўны запал, ад іх біла маладосцю, здароўем, натхненнем, азартам. Карпюк.
// перан. Свяціцца, выяўляцца (пра пачуцці). Эх, сонечная раніца, Цямней ты нам за ноч! Маўчалі людзі хмурыя, А помста біла з воч. Панчанка.
12.каго-што. Разм. Трэсці (пра хваробу, хваляванне, страх і пад.). Ад ранішняй вільгаці і страху .. [Сашу] пачала біць ліхаманка. Шамякін. Дым лезе ў вочы, цябе б'е кашаль, але ты трымаешся. Шахавец. Шуру, нягледзячы на цёплы кажух, білі дрыжыкі. Навуменка.
13. У спартыўных гульнях — удараць па чым-н., кідаць што-н., імкнучыся папасці. Біць па варотах. 14.што. Прабіваць; свідраваць, капаць. Мы білі штольні дынамітам. Звонак. Апошняя куля трапіла ў бутлю, прызначаную для людзей, якія заўтра павінны былі пачаць біць студню на Кагутовай сядзібе. Караткевіч.
15. Убіваць, заганяць, забіваць. Білі ў дно рачное палі, Клалі бэлькі і брусы. Зарыцкі.
16. Раздзяляць на больш дробныя часткі. Яшчэ зранку, на досвітку, пайшоў наш дзядзька на рум біць калоды. Колас. Людзі бачылі, што за горадам, дзе кладуць новую шашу, паміж малатабойцаў, што білі каменне, ёсць адзін вельмі малады. Чорны.
17.што. У некаторых рамёствах — вырабляць пэўным спосабам. Біць масла. Біць валёнкі. 18. У гульні ў шахматы, шашкі — браць фігуру праціўніка. Дошка малая, ды і манеўранасць шашак абмежавана жорсткімі правіламі: хадзіць толькі ўперад, біць абавязкова! “Маладосць”.
// У картачнай гульні — выйграваць, раскрываючы большую карту. Біць козырам. ◊ Байды біць — пазбягаць работы, займацца глупствам. Бібікі (лынды) біць — гультаяваць, бяздзейнічаць; займацца пустымі справамі. Біць адбой — а) даваць сігнал на спыненне якога-н. дзеяння; б) адмаўляцца ад свайго рашэння, думкі; адступаць ад свайго намеру. На начальніка з раёна як хто халоднай вады цэбар узліў. Пачаў біць адбой. Чорны. Біць з гарматы па вераб'ях — тое, што і страляць з гарматы па вераб'ях (гл. страляць). Біць крыніцай — бурна развівацца, квітнець. Як толькі пачыналася раніца, у заезджым доме Гірша Дрэйзіна пачынала крыніцаю біць жыццё. Чорны. Біцьна што — імкнуцца да чаго-н., дамагацца чаго-н. Біць на вонкавы эфект.Біць па кішэні — уводзіць у вялікія выдаткі. Біць паклоны — пры малітве рабіць нізкія паклоны; нізка кланяцца. Біць трывогу — а) даваць сігналы аб небяспецы або нападзе ворага; б) заклікаць да барацьбы супраць каго-, чаго-н.; звяртаць увагу на пагрозу чаго-н. Біць у вочы — быць прыкметным, прыцягваць увагу. Біць (сябе) у грудзі — а) біць сябе кулаком у грудзі, запэўніваючы ў чым-н.; клясціся, запэўніваць у чым-н. — Я — сацыяліст-рэвалюцыянер, — б'е сябе ў грудзі аграном. Якімовіч; б) біць сябе кулаком у грудзі ў роспачы; каяцца ў чым-н. Біць у званы — а) балбатаць, малоць языкамі, пустазвоніць; б) тое, што і біць у набат. Біць у (адну) кропку — накіроўваць увагу, словы, дзеянні на што-н. адно. Біць (пляскаць) у ладкі (далоні) — удараць далонню аб далонь; адбіваць такт. — А, дзядзька, дзядзечка, саколік! Насып мне ягад у прыполік! — Дай мне дубец! — А мне дай вуды! — крычаць малыя шалапуды, Бягуць і скачуць, б'юць у ладкі... Колас. Біць у лёт — тое, што і страляць у лёт (гл. страляць). Біць у набат — а) пры дапамозе звана склікаць людзей з выпадку бедства; б) выклікаць трывогу, звяртаць увагу грамадства на што-н. Біць (даваць) у нос — пра востры, едкі пах чаго-н. Біць у хамут — рэзка рэагаваць, выяўляючы крыўдлівасць. Біць у цэль (міма цэлі) — а) пападаць (не пападаць) у цэль; б) дасягаць (не дасягаць) патрэбнага выніку. Біць (ліцца) цераз кран — праяўляцца з вялікай сілай (пра пачуцці, энергію і пад.). Біць чалом — а) прасіць каго-н. аб чым-н. [Гаруноў:] — Не буду чалом біць і не буду прасіць, каб мяне не паміналі ліхам. Дуброўскі; б) пачціва кланяцца каму-н., вітаць каго-н. Зямля мая! Мой дом, мой хлеб адзіны, Я вечна твой, я б'ю табе чалом. Дайнека. З-за вуха біць — гаварыць прама, рэзка. Ногі біць — натруджваць ногі працяглай і дарэмнай хадзьбою. Час б'ечый або каго-чаго — а) надыходзіць, набліжаецца канец; б) надыходзіць час што-н. рабіць. Язык аб зубы біць — гаварыць пустое; малоць языком. Як у бубен біць — жыва і настойліва перадаваць якую-н. чутку, гаварыць у адзін голас пра што-н.
@біцэпс, -а, м. Адна з мышцаў пляча, якая згінае руку ў лакцявым суставе, або сцягна, якая згінае галёнку ў каленным суставе. А Валодзя сагне руку ў локці і паказвае на мускулы. — Паглядзіце, якія біцэпсы! Рунец.
[Ад лац. biceps — двухгаловы.]
@біцюг, -а, м. Рабочы конь — цяжкавоз буйной пароды. [На вуліцы] .. іншы раз нават цокаюць па бруку падковамі вялізныя.. біцюгі, якія развозяць паклажу па раскіданых у глухіх завулках крамках і ларках. Навуменка.
@біч, -а, м. 1. Ударная частка цэпа. Бічы ў цапах былі важкія і зручныя. Чорны. Па распушчаных снапах праходзімся толькі па разу: салома аж курыць пад бічамі, нібы яе задзірае, скубе, трасе і не можа ўзняць нейкі віхор... Місько.
// Наогул — пра ўдарныя часткі некаторых механізмаў. Алёша адрэгуляваў зазоры паміж планкамі секцый падбарабання і бічамі барабана. Шамякін.
2. Бізун, сплецены з дробных раменьчыкаў. Не дагодзіш [князю] — бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы. Гарэцкі.
// перан.; чаго. Выкрывальнае ўздзеянне чаго-н. Біч сатыры. 3.перан.; каго-чаго. Бедства, няшчасце. Беспрацоўе — біч рабочага класа капіталістычных краін.
@бічаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бічаваць.
@бічавацца, -чуецца; незак. Зал. да бічаваць.
@бічаваць, -чую, -чуеш, -чуе; незак., каго- што. Біць, хвастаць бізуном, бічом.
/ Аб падобным уздзеянні чым-н. на што-н. Да крыві мне грудзі, твар Шторм бічаваў балюча. Танк.
// перан. Выкрываць недахопы, рэзка крытыкаваць. З агідай бічаваў паэт духоўнае ўбоства ў вершах “Званковы валет”, “На шашы”. Лойка. Гаруе Насця і бічуе Сама сябе за свой парыў. Колас.
@бія... (гл.біё...). Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест “біё...”, калі націск падае на другую частку слова, напрыклад: біялогія, біямеханіка, біястанцыя, біясфера.
@біягеаграфічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біяграфіі. Біягеаграфічныя даследаванні.
@біягеаграфія, -і, ж. Навука, якая вывучае заканамернасці пашырэння і размеркавання жывых арганізмаў і іх групаванняў па зямным шары.
[Ад грэч. bіos — жыццё і геаграфія.]
@біягеахімічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біягеахіміі. Біягеахімічныя працэсы.
@біягеахімія, -і, ж. Навука, якая вывучае працэсы, што адбываюцца ў біясферы з удзелам жывых арганізмаў.
[Ад грэч. bіos — жыццё, gē — зямля і хімія.]
@біягенез, -у, м. Тэорыі, якія адмаўляюць паяўленне жыцця на Зямлі ў выніку ўзнікнення жывых істот з нежывой матэрыі.
[Ад грэч. bіos — жыццё і génesis — паходжанне, узнікненне.]
@біягенны, -ая, -ае. Які падтрымлівае, стымулюе развіццё арганізма, жыцця.
@біяграфічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біяграфіі. Біяграфічная літаратура. Біяграфічныя звесткі.
@біяграфія, -і, ж. Апісанне жыцця і дзейнасці каго-н. Біяграфія пісьменніка. □ Калі ж што і чытаў Шалюта сам, дык гэта былі перш за ўсё біяграфіі выдатных людзей. Дуброўскі.
// Чыё-н. жыццё. [Гарлахвацкі Мікіту Сымонавічу:] А вы каму-небудзь расказвалі.. сваю біяграфію? Крапіва. Ад лірычных успамінаў аб .. шчаслівым даваенным жыцці.. [Сярдзюк] пераходзіць да цікавейшых выпадкаў сваёй багатай пагранічнай біяграфіі. Брыль.
// перан. Гісторыя якіх-н. прадметаў і пад. Паселішчы, як і людзі, без біяграфіі не маюць свайго аблічча. Скрыган.
[Ад грэч. bіos — жыццё і graphō — пішу.]
@біядынаміка, -і, ДМ -міцы, ж. Вучэнне аб агульнай жыццядзейнасці арганізма.
[Ад грэч. bіos — жыццё і dynamis — сіла.]
@біядынамічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да біядынамікі.
@біякрэм, -а, м. Касметычны крэм, у састаў якога ўваходзяць біястымулятары. Біякрэм для сухой скуры.
@біялагізм, -у, м. Ненавуковая тэндэнцыя тлумачыць грамадскія з'явы біялагічнымі прычынамі.
@біялагічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да біялогіі. Біялагічная навука. Біялагічная актыўнасць глебы. Біялагічная каштоўнасць кармоў. // Такі, дзе займаюцца даследаваннямі з галіны біялогіі. Біялагічная станцыя. Біялагічны кабінет.
@біялогія, -і, ж. Комплекс навук пра жыццё як асобую форму руху матэрыі, што гістарычна ўзнікла з нежывой прыроды.
// чаго. Сукупнасць прыродных асаблівасцей жыцця і развіцця раслінных або жывёльных арганізмаў. Біялогія пшаніцы. [Ад грэч. bіos — жыццё і logos — вучэнне.]
@біямаса, -ы, ж. Колькасць рэчыва жывых арганізмаў на адзінку паверхні сушы ці аб'ёму вады. Раслінная біямаса.
@біяметрычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да біяметрыі. Біяметрычныя метады.
@біяметрыя, -і, ж. Сукупнасць матэматычных метадаў вывучэння з'яў жыцця.
[Ад грэч. bіos — жыццё і metreō — вымяраю.]
@біямеханіка, -і, ДМ -ніцы, ж. Раздзел біяфізікі, які вывучае развіццё, будову і дзейнасць рухальнага апарату жывёл і чалавека.
[Ад грэч. bìos — жыццё і механіка.]
@біямеханічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біямеханікі.
@біяміцын, -у, м. Антыбіётык, які ўжываецца пры пнеўманіі, ганарэі, дызентэрыі, сыпным тыфе і некаторых іншых хваробах, а таксама дадаецца ў корм жывёле як стымулятар росту. Кармавы біяміцын.
@біянічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біёнікі, ажыццяўляецца на яе аснове. Біянічныя праблемы, даследаванні.
@біясінтэз, -у, м. Утварэнне арганічных злучэнняў у жывых арганізмах або па-за імі пад дзеяннем ферментаў. Біясінтэз вугляводаў. [Ад грэч. bìos — жыццё і synthesis — злучэнне.]
@біясінтэтычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біясінтэзу. Біясінтэтычныя працэсы.
@біястымулятары, -аў; адз.біястымулятар, -а, м. Рэчывы, якія стымулююць розныя праяўленні жыццядзейнасці арганізма.
@біясфера, -ы, ж. Вобласць распаўсюджання жыцця на зямным шары.
[Ад грэч. bìos — жыццё і sphaira — шар.]
@біятланіст, -а, М -сце, м. Спартсмен, які займаецца біятлонам.
@біятлон, -а, м. Спартыўныя спаборніцтвы, у якіх лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах.
[Ад лац. bis — двойчы і грэч. аthlon — спаборніцтва, барацьба.]
@біятокі, -аў; адз.біяток, -у, м. Электрычныя напружанні ў органах, тканках і асобных клетачных элементах жывых арганізмаў.
@біятэхнічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біятэхніі. Біятэхнічная сістэма.
@біятэхнія, -і, ж. Комплекс мерапрыемстваў, якія забяспечваюць паспяховую гадоўлю ў прыродных умовах дзікіх паляўніча-прамысловых і іншых карысных жывёл.
[Ад грэч. bіos — жыццё і téchnē — мастацтва, майстэрства.]
@біяфізік, -а, м. Спецыяліст у галіне біяфізікі.
@біяфізіка, -і, ДМ -зіцы, ж. Навука, якая вывучае фізічныя і фізіка-хімічныя працэсы ў жывых арганізмах.
[Грэч. bіos — жыццё і фізіка.]
@біяфізічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біяфізікі. Біяфізічная лабараторыя.
@біяхімік, -а, м. Спецыяліст у галіне біяхіміі.
@біяхімічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біяхіміі. Біяхімічныя даследаванні.
@біяхімія, -і, ж. Навука, якая вывучае хімічны састаў арганізмаў і ўласцівыя ім хімічныя працэсы.
[Ад грэч. bіos — жыццё і хімія.]
@біяцэноз, -у, м. Прыродная або штучна ўтвораная сукупнасць арганізмаў, якія насяляюць участак біясферы, удзельнічаюць у кругавароце рэчываў і маюць пэўныя адносіны паміж сабою і іншымі фактарамі асяроддзя.
[Ад грэч. bіos — жыццё і koinоs — агульны.]
@блага.
1.Прысл. да благі.
2.безас. у знач. вык. Пра дрэнныя, неспрыяльныя абставіны, акалічнасці. От прыехала [Галя] ў чужую вёску, і не так ужо тут блага. Ермаловіч.
3.безас. у знач. вык. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан каго-н. Чамусьці Валоку зрабілася блага — ён хіснуўся ад вады. Быкаў.
@благавешчанне, -я, н. Уст. Адно з веснавых хрысціянскіх свят. Адзін раз у год, на благавешчанне, прыязджаў сюды [у Цельшына] бацюшка з Малевіч. Колас.
@благавешчанскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да благавешчання.
@благанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. благаць.
@благароддзе, -я, н. У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне, наданае афіцэрам да штабс-капітана і роўным па чыне цывільным чыноўнікам (ужывалася з займеннікамі “ваша”, “яго”, “іх”). Мікіта сядзеў і думаў пра дом. У гэты час да яго прыйшоў веставы ад ротнага .. — Іх благароддзе загадалі зараз жа прыйсці. Галавач.
@благаславенне, -я, н. 1.Дзеянне паводле дзеясл. благаслаўляць — благаславіць (у 1 знач.).
2.Разм. Ухваленне чаго-н.; згода на што-н. Так было да часу, пакуль не парадзела ў хлявах, пакуль не дала свайго благаславення маці на аддзел Платона. Ракітны.
3. Падзяка, хвала. Благаславенне табе і ўся душа табе, мясціна, дзе радзіўся і вырас чалавек! Чорны.
@благаславенны, -ая, -ае. Варты благаславення (у 3 знач.), падзякі, хвалы. Зноў прыйшоў благаславенны час. Гальвасы навечна выехалі адсюль. Чорны. [Марыя:] — Благаславенныя пад небам І матчын хлеб, і родны дом! Аўрамчык.
// Высок. Шчаслівы, багаты. [Гогіберыдзе:] —Сям'я мая ціха і мірна жыве ў благаславеннай Кахетыі. Самуйлёнак.
@благаславёны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад благаславіць.
2.у знач. прым. Тое, што і благаславенны. “Мая краіна! Ці ж гэта ты, такая доўгачаканая, благаславёная?” Пестрак. Па хлеб мы ездзім за край свету, у благаславёны Алатау. Васілёнак.
@благаславіць, -слаўлю, -славіш, -славіць; зак., каго-што. 1. Перахрысціць каго-н. са словамі малітвы, з пажаданнем удачы, шчасця. [Янка Андрэю:] — Валяй, браце. Абедзвюма рукамі благаслаўляю цябе ў дарогу. Няхай будзе яна пасыпана жоўценькім пясочкам! Колас. Добрай матчынай рукою Благаславі на трубны шлях. Глебка.
2. Ухваліўшы, накіраваць на што-н. Калі ж, палаючы ў агні, мяне Радзіма Пазвала ў паход у грозны час, — На подзвігі яна благаславіла І матчын аддала мне свой наказ. Русак.
// Ухваліць, даць згоду на што-н. — Давайце, хлопцы, пачынайце, — благаславіў Варанецкі. Дуброўскі. Але выбіраць не прыходзілася, і Панасюк, які вярнуўся ад шаўца з добрымі весткамі, благаславіў гэты сумесны твор у друк. Навуменка.
@благаслаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да благаславіць.
@благаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Маліць, прасіць, умольваць. Благаюць людзі: —Дай нам рады, Вяль, Ратуй, пагібель нас чакае!.. Зарыцкі. Глядзела [маці] на Хадоську вачамі, поўнымі болю і слёз, божкала, жахалася, благала. Мележ.
@благачынны, -ага, м. Служыцель культу, што кіруе цэрквамі некалькіх парафій. Не простым на[ва]т, а благачынным папом ён [Красноўскі] стаў амаль праз месяц. Машара.
@благенькі, -ая, -ае. Разм. Памянш.-зніж. даблагі (у 1, 4 знач.). У бацькі была добрая паляўнічая стрэльба, а ў дзядзькі Антося зусім благенькая. Лужанін. Пасля хваробы Ніна яшчэ ўсё бледная, благенькая. Брыль.
@благі, -ая, -ое.
1. Які не мае станоўчых якасцей, не адпавядае патрабаванням; які адмоўна ацэньваецца. Зямля тут благая, пясчаная, і вельмі мала яе. Брыль. Не так баяліся [парабкі] работы, як таго, што харч дужа благі. Чарнышэвіч. Орлік сапраўды быў благім канём: куслівым і брыклівым. Сіняўскі.
// Які не валодае майстэрствам у чым-н.; недастаткова ўмелы. [Госці:] — Танцор з цябе, відаць, зусім благі! Корбан.
2. Які не адпавядае патрабаванням маралі; дрэнны ў маральных адносінах. [Капітан:]—Ясна: звязаўся [Віця], відаць, з благой кампаніяй і заняўся нячыстай справай. Якімовіч. [Мікола:] — Таццяна Марыч?.. Так... Яна папала пад благі ўплыў. Глебка. Шукаць паляўнічага .. [Валодзя] не будзе: гэта благі чалавек, калі страляў у лася... Ваданосаў.
// Які заслугоўвае асуджэння, выклікае нездавальненне; дрэнны (пра справы, учынкі, думкі і пад.). Ды яшчэ хлопчык спадзяваўся, што дзед ужо забыў пра яго благі ўчынак. Рылько. Мыслі добрыя, благія мне адкрыты. Дзяргай. [Хаценчык:] — Ніхто слова благога не скажа пра маю службу. Вітка. Суседкі разносілі аб .. [Мар'яне] благую славу ведзьмы-шаптухі. Бядуля.
/ у знач. наз.благое, -ога, н. Праўда, Сцёпка стараўся ўпэўніць сябе, што нічога благога ў яго ўчынку не было. Колас. Я не чуў благога пра суседзяў, З імі жыў спакойна, мірна год. Прануза.
3. Непрыемны для іншых (пра манеры, характар і пад.). Благі характар. □ Думаў, думаў бацька, як яму адвучыць сыноў ад благой прывычкі, ды нічога не можа прыдумаць. Якімовіч. Апроч благое манеры нявечыць гаворку, людзі ў Пракопа болей і не знайшлі перамен. Вітка.
4. Нездаровы; з хваравітым выглядам, худы. Як незнаёмы [Адам] ўсё роўна. Але ж нештаз твару благі. Худы. Вышынскі.
// Шкодны для здароўя. — А ў нас асабліва клімат благі, — націснуўшы на слове “клімат”, шырока ўсміхаючыся адказаў незнаёмы. Гурскі.
5. Які не абяцае нічога добрага; несуцяшальны. І сніць стары Міхайла благія сны. І знакі благія бачыць ён. То курыца запяе. То люлька з губ выпадае. Бядуля. [Хлопцы:] — Чаго гэта ты, Макар, як сам не свой? Мо з дому якая благая вестка прыйшла? Сабаленка. Не трэба журыцца, навошта благія здагадкі, Галіна. Вялюгін.
/ у знач. наз.благое, -ога, н. [Марыля:] Баюся, дзедка, вельмі баюся, каб з ім [Лявонам], барані божа, чаго благога не сталася. Купала.
// Невясёлы, смутны (пра настрой). [Ліст:] — Настрой, вы кажаце, у вас благі? Прызнацца, мой ад вашага не лепшы. Дубоўка.
// Цяжкі, безвыходны.
6. Недастатковы для якой-н. мэты, у якіх-н. адносінах. Хаты Манька не манілася прадаваць, хоць купцы здараліся і грошы давалі не благія. Пташнікаў.
// Такі, на якога нельга спадзявацца; ненадзейны. [Маці:] — Вось гэта [не даць спісваць] і будзе па-сяброўску. А так благі з цябе сябра! Гамолка. [Турава:]— Злосць, Стэфачка, благі дарадчык. Савіцкі.
7. Які выклікае агіду; гадкі, непрыстойны (пра выразы, словы). Дома, напрыклад, у мяне ніколі не зрывалася з языка благое слова. Ляўданскі.
◊ Благія вочыгл. вока. Благі часгл. час. На благі канецгл. канец.
@блажыць, безас. незак. Разм. Пра стан млоснасці, моташнасці. Ад гары і чаду яго [Выжлятніка] пачынала блажыць; мітусілася ўваччу. Пташнікаў. Было горка, пагана ў роце: ад “Паміру” ледзь не блажыла. М.Стральцоў.
@блажэнны, -ая, -ае. Дзівакаваты, юродзівы (пра некаторых святых). Блажэнны Аўгусцін.
@блажэць, -эю, -эеш, -эе; незак. Разм. 1. Худзець, марнець.
2. Станавіцца дрэнным, благім; псавацца.
@блазан і блазен, -зна, м. Разм. 1. Пра непаўналетняга чалавека, хлапчука; блазнюк. [Старшыня:] — І хто гэта дазволіў, каб нейкі блазан, учарашняе дзіця, маё заслужанае імя няславіў і аўтарытэт падрываў? Быкаў.
2. Малады чалавек несур'ёзных паводзін. — Эт, блазан, ды і толькі! — абсек Дразда злосны Косця і пайшоў па вуліцы. Карпюк.
// Той, хто сваімі паводзінамі любіць пацяшаць другіх. [Маша Славіку:] — Блазен! Калі-небудзь ты моцна пагарыш за свае дурныя жартачкі. Шамякін.
3.Уст. Асоба пры двары манарха ці феадала, якая павінна была весяліць гаспадара і гасцей. Покуль размову вялі яны з панам, блазан у бубен парнуў нечакана. Дубоўка.
@блазенскі, -ая, -ае. Разм. 1. Уласцівы блазну. Блазенскія выбрыкі. □ Пракаповіч ведаў, што Валодзьку адсюль не выкурыш, бо вельмі падабалася яму гэтая блазенская гульня з гаспадаром. Радкевіч.
2. Поўны блазенства; несур'ёзны. Другі — белабрысы, доўгі, што стаяў бліжэй да мяне.. напусціў на твар прытворна-ўважлівы, блазенскі выраз. М.Стральцоў. Калі плытагон выходзіць у сплаў, дарога абяцае яму сустрэчы... Яны то радасныя, з сакавітымі кпінамі і блазенскім рогатам, то гаркава-маўклівыя. Карамазаў.
@блазенства, -а, н. Разм. Паводзіны, учынкі блазна (у 2 знач.); блазнаванне, крыўлянне. За нязграбнымі жартамі Гаранькі хавалася нешта большае, чымся простае блазенства. Савіцкі. Шыковіч.. штосьці вельмі важнае ўпусціў, недагледзеў у выхаванні сына, не надаючы сур'ёзнага значэння яго стыляжніцтву, блазенству. Дзюбайла.
@блазнаванне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. блазнаваць.
@блазнаваты, -ая, -ае. Разм. 1. Крыху, злёгку блазенскі. Блазнаватыя кепікі. Блазнаватая ўсмешка. 2. Тое, што і дурнаваты. От ужо і хлопцы якія павырасталі, а .. [Праксэда] ўсё глядзіць на свайго Мікодыма, як на блазнаватага. Сабаленка.
@блазнавацца, -нуюся, -нуешся, -нуецца; незак. Разм. Тое, што і блазнаваць. [Таня:] — Прытрымай язык, Максім, і не блазнуйся. Машара. —Што вы, цётачка! — ад шчасця блазнавалася.. [Зося]. Карпаў.
@блазнаваць, -ную, -нуеш, -нуе; незак. Разм. Строіць з сябе блазна (у 2 знач.), дурэць; гаварыць глупствы, недарэчна жартаваць. Ад таго, што на іх ніхто не глядзеў, у Мікалая з Іванам адпала ахвота блазнаваць. Карпюк.
@блазнота, -ы, ДМ -ноце, ж. Разм. 1. Тое, што і блазан (у 1 знач.); малакасос. Дзіва што: ён жа ўжо не якая блазнота і яму смела можна даручыць такую важную справу! Якімовіч. [Гарашчэня:] — Малако матчына на губах не абсохла. Ай, блазнота! Гурскі.
// зб. Малеча, драбяза (пра дзяцей). Ды смех пачуецца блазноты: Вясне так рады малышы. Колас.
2. Дураслівасць. Прафесар бачыў у паводзінах Сымонкі не зласлівасць і не простую дзіцячую блазноту. Кавалёў.
@блазнюк, -а, м. Разм. Тое, што і блазан (у 1, 2 знач.). Люба ведала, што Ігнась не маленькі ўжо, не блазнюк. Мурашка. Тады .. [Генька] быў яшчэ блазнюк, дзіця. Паслядовіч. Аляксею таксама было смешна, але ён стрымліваў сябе, каб не быць падобным на гэтых несур'ёзных блазнюкоў. Шамякін.
@блазнюкаваты, -ая, -ае. Разм. 1. Які любіць блазнаваць; блазан (у 2 знач.). Не так ужо заўсёды і смешна бывала, што ён гаворыць ці вычварае, гэты няўрымслівы, блазнюкаваты дзяцюк. Брыль.
2. Уласцівы блазнюку (у 2 знач.); поўны блазенства. Потым, спаткаўшыся з яго [Карніцкага] нейкім блазнюкаватым позіркам вачэй, [дзяжурны] усхапіўся з-за стала, залямантаваў на ўвесь пакой. Паслядовіч.
@блазнючка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Жан. да блазнюк.
@блакада, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. Акружэнне горада, крэпасці, войск і інш. войскамі праціўніка з мэтай адрэзаць іх ад навакольнага свету і прымусіць здацца. Наступленне Савецкай Арміі апярэдзіла новую блакаду Налібоцкай пушчы. Брыль.
2. Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на ізаляцыю якой-н. дзяржавы з тым, каб прымусіць яе выканаць пэўныя патрабаванні або адмовіцца ад дзяржаўнай самастойнасці. Эканамічная блакада. Фінансавая блакада. 3. Выключэнне функцыі якога-н. органа або сістэмы арганізма. Новакаінавая блакада. [Англ. blockade.]
@блакадны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да блакады; які мае месца ў час блакады. Блакадная зіма. Блакадныя баі. □ У цяжкім блакадным жыцці.. [Карп] на ўсё глядзеў па-гаспадарску, клапаціўся аб кожнай рэчы, якая магла спатрэбіцца ў далейшым. Шамякін.
@блакгауз, -а, м. Палявое ўмацаванне (першапачаткова з бярвення) з байніцамі, якое прыстасавана для самастойнай кругавой абароны невялікага вайсковага падраздзялення.
[Ням. Blockhaus]
@блакіраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. блакіраваць і блакіравацца1.
@блакіраваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад блакіраваць.
2.у знач. прым. Які знаходзіцца ў блакадзе, ахоплены блакадай. Блакіраваны горад.
@блакіравацца/11, -руюся, -руешся, руецца; зак. і незак. Уступіць (уступаць) у блок2.
@блакіравацца/22, -руецца; незак. Зал. да блакіраваць.
@блакіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак. 1.каго-што. Арганізаваць (арганізоўваць) палітычную, гаспадарчую або ваенную блакаду. Блакіраваць абарону праціўніка. □ Следам на гасцінцы паказалася новая калона .. Гэта вялі палонных карнікаў, якія блакіравалі партызанаў на Паліку. Новікаў. У палове мая фашысты блакіравалі пушчу, у якой дыслацыраваліся партызаны. Карпюк.
2.што. Закрыць (закрываць) пуць паміж станцыямі, карыстаючыся блакіроўкай (у 2 знач.).
3.што. Перагарадзіць (перагароджваць), загарадзіць (загароджваць) праход, шлях і пад. [Даследчая] партыя ідзе далей, а на яе месца прыходзіць земснарад, блакіруе перакат змяістым хобатам пантонных труб. Ракітны.
4.перан.; што. Паралізаваць. Самаўпэўненасць старшыны абяззбройвала, блакіравала волю і намер. Быкаў.
@блакіровачны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да блакіроўкі ( у 2 знач.). Блакіровачная сістэма. Блакіровачны сігнал. 2. Які працуе пры дапамозе блокаў, з выкарыстаннем блокаў (гл. блок1). Блакіровачны механізм.
@блакіроўка, -і, ДМ -ўцы, ж. 1.Дзеянне паводле дзеясл. блакіраваць (у 2 знач.) і блакіравацца1.
2. Сукупнасць прылад для блакіровачнай сістэмы рэгулявання руху цягнікоў.
// Сістэма сігналаў, пры дапамозе якіх паказваецца, заняты ці свабодны чыгуначны пуць.
3. Сістэма блокаў якога-н. механізма. Блакіроўка навяснога культыватара.
@блакіт, -у, М -кіце, м. 1. Светла-сіні колер. Блакіт азёр. Блакіт вачэй. □ Пятро ляжаў на спіне і глядзеў у бяздонны блакіт яснага жнівеньскага неба. Шамякін.
2. Чыстае яснае неба. Ні адной хмурынкі на блакіце, Ні павеву ветру на зямлі. Астрэйка. [Андрэй Міхайлавіч] глядзеў на белае кучаравае воблака, што павольна плыло высока ў чыстым блакіце. Самуйлёнак.
[Чэшск. blankyt.]
@блакітнаваты, -ая, -ае. Светла-блакітнага колеру або з блакітным адценнем. А на маленькіх крыштальных лужынках увачавідкі паяўляліся танюсенькія, блакітнаватыя марозныя стрэлкі. Асіпенка. І зноў цягнецца за машынай шлейф пылу і слабы блакітнаваты дымок. Аляхновіч.
@блакітнавокі, -ая, -ае. З блакітнымі вачамі. Блакітнавокі малыш.
@блакітнасць, -і, ж. Уласцівасць блакітнага. Якое шкло! Такое празрыстае, з ледзь-ледзь прыкметнай блакітнасцю! М.Ткачоў.
@блакітнець, -ее; незак. Станавіцца блакітным, набываць блакітны колер. А дзень усё блакітнеў, і сонца, ужо трошкі цёплае, пачало зіхацець на ствалах. Караткевіч.
@блакітніца, -ы, ж. Птушка атрада вераб'іных з рознакаляровай афарбоўкай пер'я.
@блакітны, -ая, -ае. Светла-сіні; колеру яснага чыстага неба. Паўночную частку Беларусі нездарма называюць краем блакітных азёр. В.Вольскі. Цікавыя былі .. [Гарасімавы] вочы, блакітныя, як у дзіцяці. Чарнышэвіч.
@блакнот, -а, М -ноце, м. Сшытак або запісная кніжка з адрыўнымі лістамі для нататак. [Прафесар] нешта запісваў у свой блакнот, відаць, збіраўся сказаць сваё важкае слова. Шахавец. Сядзіць .. [Тася], расказвае, а карэспандэнт усё ў блакнот запісвае. Бялевіч.
[Фр. bloc-notes.]
@блакнотны, -ая, -ае. Які мае адносіны да блакнота. [Сакратар ячэйкі] сагнуўся над сталом і перачытваў напісанае на блакнотных лістках. Галавач.
@бландзін, -а, м. Мужчына са светлымі валасамі. Сярод вясковага насельніцтва Рыфскіх гор сустракаецца нямала бландзінаў і шатэнаў з блакітнымі і шэрымі вачыма. В.Вольскі.
[Фр. blondin.]
@бландзіністы, -ая, -ае. Разм. Светла-русы, бялявы. [Волечка] высокая ростам, з пышнымі бландзіністымі валасамі, густа прычэсанымі пад хусцінку. Чорны.
@бландзінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жанчына са светлымі валасамі. [Цёця Каця Гарлахвацкаму:] Мне здавалася раней, што ваша жонка чарнявая, адно ж яна бландзінка. Крапіва.
@бланк, -а, м. Ліст паперы з друкаваным загалоўкам установы, прадпрыемства або з часткова надрукаваным тэкстам, астатняя частка якога запаўняецца пры неабходнасці. Бланк міністэрства. Тэлеграфны бланк. // Кніжачка з часткова надрукаваным тэкстам, якая прызначаецца для афіцыйнага дакумента. Яшчэ ўвосень 1941 года Мікалай і Марат на пажарышчы ў раёне Камароўкі выпадкова знайшлі пад кучай попелу цэлы стус уцалелых нейкім цудам ад агню бланкаў савецкіх пашпартоў. Пятніцкі.
[Фр. blanc — белы.]
@бланкавы, -ан, -ае. Які мае адносіны да бланка.
@бланкізм, -у, м. Дробнабуржуазная тэорыя звяржэння капіталізму шляхам рэвалюцыйнай змовы, без удзелу працоўных мас. Бланкізм заключаўся ў тым, што ён імкнуўся да захопу ўлады, апіраючыся на меншасць. Ленін.
[Па імені французскага рэвалюцыянера 19 ст. Луі Агюста Бланкі.]
@бланкіст, -а, М -сце, м. Паслядоўнік бланкізму.
@бланманжэ, нескл., н. Жэле са смятанкі або міндальнага малака.
[Фр. blanc-manger.]
@бланшыраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бланшыраваць.
@бланшыраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад бланшыраваць.
@бланшыраваць, -рую, -руеш, -руе. Спец. 1. Абварваць ці апрацоўваць параю перад кансерваваннем.
2. Знімаць з ніжняга боку скуры рэшткі падскурнай клятчаткі.
@блаславенне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. бласлаўляць — блаславіць.
2. Тое, што і благаславенне.
@блаславенны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад блаславіць.
@блаславёны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад блаславіць.
2.у знач. прым. Тое, што і благаславенны. О, мне знаёмы гэтыя радасныя і блаславёныя хвіліны шчасця пачынаючага творцы! Ракітны. Хай загінуць сум і гора. Весяліся, не журыся, Блаславёная зямля! Панчанка.
@блаславіць, -слаўлю, -славіш, -славіць; зак. Тое, што і благаславіць. Ксёндз паклаў ..[Балеславу] рукі на галаву і блаславіў яго. Чорны. Радзіма мяне блаславіла на вернасць І мінскім барам, і крамлёўскай сцяне. Панчанка.
@бласлаўленне, -я, н. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. бласлаўляць — блаславіць.
2. Тое, што і благаславенне.
@бласлаўлёны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад блаславіць.
@бласлаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да блаславіць.
@блат, -у, М блаце, м. Разм. пагард. Знаёмствы, сувязі, якія можна выкарыстаць у асабістых інтарэсах. Блат — зладзеям і жулікам кум, сват і брат. Прымаўка.
@блатмайстар, -тра, м. Разм. пагард. Чалавек, які вельмі ўмела карыстаецца блатам. [Жлукта:] Таварышы, я зусім не хачу, каб пра мяне гаварылі, што я блатмайстар які-небудзь. Крапіва.
@блатны, -ая, -ое.
1. Які мае дачыненне да свету злачынцаў. А калі ехалі [шафёр і лейтэнант] праз суткі назад, усю дарогу [шафёр] расказваў блатныя гісторыі. Мехаў.
2.у знач. наз.блатны, -ога, м. Беспрытульны, які не мае пэўнага грамадска карыснага занятку, а жыве дробным крадзяжом; блатняк. Апанас Кныш звязаўся з шайкай блатных. Нядзведскі.
@блатняк, -а, м. Разм. пагард. Тое, што і блатны (у 2 знач.). [Генька] гадаваўся ў дзетдоме: зімою жыў на месцы.. А летам ездзіў з блатнякамі па свеце. Кулакоўскі.
@блатняцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да блатнякоў. Блатняцкі жаргон.
@блашчыца, -ы, ж. Абл. Клоп. У пакоі пахла састаялаю духатою, сухою раструшчанаю вапнаю і блашчыцамі. Скрыган. Сядзіць, як блашчыца ў шчыліне. Прымаўка.
@бледнаваты, -ая, -ае. Крыху, злёгку бледны. Выходзіць Калюжны, рашучы, Спакойны, крыху бледнаваты. Колас. Праз акно, завешанае фіранкай, цадзілася бледнаватае святло месяца. Хадановіч.
@бледнасць, -і, ж. Уласцівасць бледнага. Нездаровая бледнасць залівала ўвесь твар. Хведаровіч. [Слабасць канфлікту] звычайна цягне за сабой.. схематызм і бледнасць у паказе дзеючых асоб. “ЛІМ”.
@бледнатвары, -ая, -ае.
1. З бледным тварам. Высокі і тонкі, як жэрдка, бледнатвары юнакнясмела падышоў дастала. Хведаровіч.
2. Назва чалавека белай расы (у індзейцаў).
@бледны, -ая, -ае.
1. Без натуральнага румянцу; бяскроўны. Госць быў увесь бледны ад хвалявання. Бядуля. Твар.. [маці] незвычайна бледны, змораны. Якімовіч.
2. Афарбаваны ў светлы, няяркі колер. Стомленыя вочы падслепавата жмурыліся на бледную палоску блізкага світанку. Лынькоў. Кіламетры два мы плылі непраходным купчастым балотам, на якім раслі тоненькія бярозкі і бледныя асіны. Бядуля.
// Слабы, няяркі. Бледнае святло фары няярка асвятляла дарогу. Краўчанка.
// Які свеціць няяркім святлом. Па-асенняму бледнае сонца асвятляла вёску. Хадкевіч. Па спалавеламу небу рассыпаліся бледныя зоры. Алешка.
3.перан. Нецікавы, бедны, няяркі. Бледныя вобразы. Бледная мова. □ На бледным фоне местачковай штодзённасці праявы рыжскага рабочага жыцця выступалі багатымі яскравымі прасветамі. Гартны.
4. Як састаўная частка некаторых батанічных і інш. назваў. Бледная паганка. Бледная немач.
@блеклы, -ая, -ае. Тое, што і бляклы.
@блекнуць, -ну, -неш, -не. Тое, што і блякнуць.
@бленарэя, -і, ж. Гнойнае запаленне слізістай тканкі вачэй.
@блеф, -у, м. Выдумка, падман з мэтай выхвалення або запалохвання (ад назвы прыёму картачнай гульні ў покер).
[Англ. bluff.]
@блешня, -і, ж. Тое. што і блясна. Блешня закідваецца ззаду лодкі на дно. Матрунёнак.
@блёкат, -у, М -каце, м. Ядавітая расліна сямейства паслёнавых з шырокімі лістамі і жоўтымі кветкамі; выкарыстоўваецца ў медыцыне. Пад платамі вырасла густая і высокая крапіва, а за імі шыракалісты зялёны блёкат. Галавач.
◊ Блёкату аб'есцісягл. аб'есціся.
@бліжай. Тое, што і бліжэй.
@бліжні, -яя, -яе.
1. Які знаходзіцца блізка; самы блізкі. І на маёўку ў бліжнія бары, завуць сяброўку юныя сябры. А.Вольскі. Нават бачыш, як трапечацца зжаўцелы ліст на бліжняй бярозе. Лынькоў.
2.у знач. наз.бліжні, -яга, м. Родны чалавек або прыяцель. Міця не слухаў угавораў бліжніх. Мележ.
// Чалавек наогул. Любоў да бліжняга.
@бліжэй. 1.Выш. ст. да прысл. блізка. Марына ў моцным узрушэнні Бліжэй к танкісту падышла. Колас. З-за горкі пачулася роўнае гудзенне. Усё бліжэй і бліжэй. Юрэвіч.
2.у знач. вык. Больш блізка ў параўнанні з кім-, чым-н. іншым. Ты [Мірыям] мне бліжэй за бацьку і матку. Бядуля. Рабочы пасёлак жаўцеў крыху наводшыбе, а старое мястэчка было бліжэй. Чорны.
@бліжэйшы, -ая, -ае.
1.Выш. ст. да прым. блізкі (у 1, 3, 4 і 5 знач.). Бліжэйшы грукат заглушае грукат далёкі. Брыль. З бліжэйшай хваіны, да якой была прымацавана шпакоўня, лілася вясёлая птушыная песня. Кулакоўскі.
2. Які надыходзіць раней за астатнія. І вось у бліжэйшы выхадны дзень краязнаўчая экспедыцыя на чале з Віктарам Сяргеевічам рушыла ў Забалоцце. Якімовіч.
3.Першачарговы. Усе бліжэйшыя задачы прадуманы і абмеркаваны, і цяпер старшыня са спакойнай душой ішоў дадому. Васілевіч.
4.Самы пільны, непасрэдны. Пры бліжэйшым разглядзе.
@бліжэць, -эе; незак. Разм. Набліжацца. Павольна, ціха над зямлёй, нібы валы, бліжэюць хмары. Дубоўка.
@блізарукасць, -і, ж. 1. Недахоп зроку, пры якім вочы дрэнна бачаць аддаленыя прадметы. Зося ўзяла здымак, паднесла блізка да вачэй, хоць блізарукасці ў яе Кірыла раней не прыкмячаў. Шамякін.
2.перан. Няздольнасць ахапіць з'яву з усіх бакоў; недальнабачнасць. Палітычная блізарукасць.
@блізарукі, -ая, -ае.
1. Няздольны бачыць на далёкую адлегласць. Камісар быў блізарукі і ўвесь час жмурыў свае чорныя вочы. Сіняўскі. Левін доўга крывіўся, упёршыся блізарукімі вачамі ў паперку, на якой было напісана небагатае меню. Карпюк.
2.перан. Няздольны ахапіць з'яву з усіх бакоў; недальнабачны. Блізарукая палітыка.
@блізенька, прысл. Разм. Вельмі, зусім блізка. На вуліцы блізенька, за дзве-тры хаты, у залівістым пераборы зайшоўся гармонік. Ракітны.
@блізір, -у, м. У выразе: для (дзеля) блізіру — пра тое, што робіцца, выконваецца для адводу вачэй. І калі напачатку.. [Малінін] размаўляў з Маняй проста так, дзеля блізіру, каб пазабаўляцца, то цяпер ужо, адчуваецца, стаў шкадаваць маладуху. Масарэнка.
@блізіцца, -зіцца; незак. Набліжаецца; надыходзіць. [Гул] усё мацнее і ўсё блізіцца, вось ужо зусім блізка, дзесьці ўжо тут за вокнамі. Чорны. Падступіла касавіца. А за касавіцай блізілася жніво. Мележ.
@блізка. 1.Прысл. да прым. блізкі (у 1, 2, 4 і 5 знач.).
2.у знач. вык. У хуткім часе, хутка. Жніво і ўборка з поля былі блізка. Чорны. А на дварэ ўжо вечарэе, І ночка блізка, змрок гусцее. Колас.
3.прыназ, з Р. Разм. У прасторавым значэнні. Блізка горнай рэчкі Сарыярві Жыў сабе ды гаспадарыў Паво. Багдановіч. Сеў каля паваленай яліны блізка сцежкі, што ў гушчар вядзе. А.Вольскі.
// У часавым значэнні. Блізка апоўначы зноў змоўкла малатарня: чысцілі транспарцёр. Савіцкі.
4.прысл. Разм. Амаль, прыблізна. Экзамены цягнуліся блізка тыдзень. Колас. Ёсць будынкі з тоўстага бярвення, век якіх ідзе блізка не за сто год. Чорны. Прыцягнулася ў гэта мястэчка Прузына ўжо блізка году. Ядвігін Ш.
◊ Блізка што — амаль што. І блізка няма — зусім няма. Сімон, які ведаў, што важных дакументаў і блізка няма.., цяжка ўздыхнуў. Самуйлёнак. І ні блізка; ні блізка; ані блізка — ні ў якім разе, ні за што. Прымаць (браць) блізка да сэрцагл. прымаць.
@блізкароднасны, -ая, -ае. Падобны па асноўных уласцівасцях, прыкметах; звязаны агульнасцю паходжання.
@блізкасць, -і, ж. Уласцівасць блізкага. Блізкасць горада. Блізкасць раніцы. Блізкасць творчасці.
@блізкі, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца, адбываецца на невялікай адлегласці; проціл. далёкі. Вось-вось пакажацца сонца над блізкім лесам. Лынькоў. У блізкай вёсцы ўсхліпнуў, заспяваў гармонік. Бядуля.
// Які мае невялікую працягласць у прасторы; кароткі. Усе [байцы] стралялі з блізкай дыстанцыі. Чорны.
2. Які аддзяляецца невялікім прамежкам часу. Свяціла сонца, .. зыркае і прамяністае: дыхала блізкаю вясною. Гартны. Яшчэ трымалася цеплыня над зямлёй, але чуліся блізкія халады. Чорны. Мацнела.. [Сашына] вера ў блізкую перамогу. Шамякін.
3. Звязаны пачуццямі сімпатыі, дружбы, кахання; дарагі. Зоня стала такой блізкай і каханай, што без яе не знойдзеш цяпер сілы жыць. Кулакоўскі. І ніколі так моцна, як у гэтыя моманты, не ныла.. [Крамарэвічава] душа па Алесі, Ганцы, Толю і ёй, добрай яго жонцы, такой блізкай і роднай жанчыне. Чорны.
/ у знач. наз.блізкі, -ага, м. Праўду кажуць, пачуцці ў маўчанні глыбеюць. Блізкі блізкага гэтак паўней разумеюць. Лужанін.
// Цесна звязаны з кім-, чым-н. Блізкі да дыпламатычных колаў. 4. Які мае кроўныя сувязі: родны. Дзецям нашым — самым блізкім кроўна — Мы даём жыццё навечна ў дар. Гілевіч.
/ у знач. наз.блізкія, -іх, мн. Мае вы блізкія, мой бацька, маці. Як рад я кожнай вестачцы ад вас. Астрэйка.
5.перан. Добра вядомы, дарагі. Нам волжскі край стаў самым дарагім; І пах бароў, і шум вады вясенняй — Здаецца ўсё тут блізкім нам такім, На той зямлі, дзе нарадзіўся Ленін. Прыходзька.
/ у знач. наз.блізкае, -ага, н. Лёгкі смутак па чымсьці неасэнсаваным, але блізкім, неабходным для жыцця і шчасця, крануў.. [Таццяніна] сэрца. Шамякін.
6. Падобны. Блізкія па значэнню словы. Блізкія тэмы. ◊ Блізкі свет; не блізкі свет; за блізкі светгл. свет.
@блізнёгл. блізня.
@блізніца, -ы, ж. Разм. Адна з блізнят жаночага полу.
@блізнюкгл. блізнюкі.
@блізнюкі, -оў; адз.блізнюк, -а, м. Разм. Тое, што і блізняты.
@блізня і блізнёгл.блізняты.
@блізняты, -нят; адз.блізня і блізнё, -няці, Т -нём, н. Дзеці адной маці, якія нарадзіліся адначасова. Па вуліцы ішлі Хведаравы дзяўчаткі-блізняты. Паўлаў.
/ у перан. ужыв. Вясною неяк бачыў зводдаль Два азярцы ў цішы лясной. Такія роўныя абодва, Нібы блізняты між сабой. Гілевіч. Нясмелы і няўмелы — блізняты. Прыказка.
@блізнячы, -ая, -ае. Які мае адносіны да блізнят.
@блізу, прыназ. Разм. 1. з Р. Каля. Нехта згадаў, што блізу [крыніцы], на самым узлессі, была магіла трох братоў. Дубоўка. Блізу рэчкі пан і кажа: —Ты, — кажа, — паставіш каня ды ад таго канца зойдзеш, а я буду цябе ля чыстага плёса чакаць. Скрыган.
2.з Н. Амаль. У выглядзе высокага бялявага маўчуна амаль зусім не было нічога семіцкага і ён вось пратрываў ужо блізу два гады ў палоне. Брыль.
@блізшы, -ая, -ае. Разм. Тое, што і бліжэйшы (у 1, 2 знач.). Дзесьці на блізшым двары чуўся запознены голас казака: “Но, ты, не дурэй!” Лобан.
@блізютка, прысл. Разм. Вельмі, зусім блізка; блізенька. Круцяцца блізютка Галкі над палямі. Колас.
@блік, -а, м. Водбліск якога-н. святла; светлавая пляма на якой-н. гладкай паверхні. Сонечныя блікі. □ На вяршынях маўклівых соснаў, прыцярушаных снежнымі крупінкамі, іграюць ружовыя блікі. Данілевіч.
[Ням. Blick.]
@блін, -а, м. Хлебны выраб з рэдкага цеста, спечаны на скаварадзе. [Маці:] — Аднойчы адна кабета паліла ў печы і пякла бліны. Якімовіч. На зэдліку каля прыпека ляжаў стос жоўтых бліноў і пачаты кружок авечага лою. Дуброўскі.
◊ Першы блін камяком — пра няўдалы пачатак якой-н. справы. Як бліны пячыгл. пячы. Разбіцца ў блінгл. разбіцца.
@бліндаж, -а, м. Фартыфікацыйнае збудаванне для ўкрыцця жывой сілы ад агню зброі масавага паражэння. На подступах да лагера партызаны парабілі бліндажы. Сіняўскі. Расколатыя прыступкі.. вядуць у .. бліндаж, засыпаны ігліцай і сасновымі шышкамі. В.Вольскі.
[Фр. blindage.]
@бліндажны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бліндажа. Бліндажнае перакрыцце.
@бліндзіраваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад бліндзіраваць.
2.у знач. прым. Дадаткова ўмацаваны (пра ваенныя збудаванні, караблі і пад.). Бліндзіраваны поезд.
@бліндзіравацца, -руецца; незак. Зал. да бліндзіраваць.
@бліндзіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Уст. Дадаткова ўмацаваць (умацоўваць) ваенныя збудаванні, караблі і пад.
@блінец, -нца, м. Тое, што і блін. Дзень быў святы. Яшчэ ад рання Блінцы пякліся на сняданне. Колас. Пахла ў хаце гарачымі блінцамі і скваркамі. Чорны. На рог стала, засланы чыстым абрусам, лёг першы блінец. Брыль.
// Разм. Тое, што сваёй формай падобна на блін (пра шапку, берэт). І нельга не падзівіцца, як толькі трымаецца гэты блінец, ссунуты на адно вуха. Васілевіч.
@блінны, -ая, -ае.
1. Тое, што і бліновы.
2.у знач. наз.блінная, -ай, ж. Сталовая, у якой бліны з'яўляюцца абавязковай стравай.
@бліновы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бліна; з якога робяць бліны. Бліновая мука. Бліновы апалонік.
@блінцоўка, -і, ДМ -цоўцы; Р мн. -цовак; ж. Абл. Невялікая дзежка, у якой рашчыняюць блінцы. Падвесіць [Таццяна] да бэлькі лямпу, паставіць дзежачку-блінцоўку (цяпер блінцоўка гуляе — няма сям'і, няма каму і блінцы пячы на снеданне) — і чым не канцылярыя?.. Васілевіч.
@блінчык, -а, м. Тонкі блін з пшанічнай мукі (ці з прэснага пшанічнага цеста), часцей з якой-н. начынкай. Блінчыкі з тварагом. Блінчыкі з мясам.
@бліск, -у, м. 1. Успышка святла. Бліск маланкі. // Яркае святло. Сонца паўдзённага бліск Слепіць вочы. Чарот.
2. Быстры погляд. Бліск вачамі.
@бліскавіца, -ы, ж. Тое, што і маланка (у 1 знач.). З захаду даносіўся прыглушаны грукат, мільгала бліскавіца. Маўр. Дык вось кінь, Ілья, хваліцца Сваім громам, бліскавіцай: Твая тэхніка — старая, У архіў даўно пара ёй. Крапіва.
// Тое, што ізарніца1.
@бліскавічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бліскавіцы. Грукне стрэл — і ў яго бліскавічным агні Перамогі абрысы ты ўбачыш на міг. Панчанка.
@блісканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бліскаць.
@бліскаўка, -і, ДМ -каўцы; Р мн. -кавак; ж. 1. Маленькія блішчастыя бляшкі, прызначаныя для ўпрыгожвання адзення. Атласны ліфз залацістымі махрамі расшыты бліскаўкамі. В.Вольскі.
2. Бліскучыя дробныя часцінкі чаго-н.; іскры. Сонечныя бліскаўкі. □ У небе ззяла халоднае студзеньскае сонца, снег пераліваўся казачнымі бліскаўкамі. “Звязда”.
@бліскацець, -ціць; незак. Зіхацець, пералівацца святлом; іскрыцца. Між хмызнякоў і траў бліскацела ржавая балотная вада. Пестрак. Пад ..[сонечнымі] праменямі бліскацела, знікаючы пад калёсамі аўтобуса, [стужка] шашы. Мяжэвіч.
@бліскаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да бліснуць (у 1—3 знач.).
@бліскотны, -ая, -ае. Які бліскаціць, пераліваючыся, іскрыцца. А ноч — то стрымае хмарку, каб тут пахадзіла. То бліскотнаю зоркай з вышыняў махне. Кірэенка. [Васіль] з нейкай злосцю павёў касою. Мокрая, бліскотная трава пакорліва, амаль нячутна легла. Мележ.
@бліскучасць, -і, ж. Уласцівасць бліскучага.
@бліскучка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. іран. Розныя бліскучыя рэчы. Збігнеў палез пад крысо кажуха ў кішэню, дастаў жменю бліскучак: залатых гадзіннікаў, пярсцёнкаў, ланцужкоў, брошак... Карпюк.
@бліскучы, -ая, -ае.
1. Які бліскае, ззяе, вылучае святло, прамені. Па шкляным цёмна-сінім небе мігцяць зоркі — буйныя, бліскучыя. Бядуля. Высока ўзняўшы ўгару рукі, маладая жанчына вешала на.. [ялінку] бліскучыя каляровыя цацкі. Васілевіч.
// Які свеціцца, блішчыць, выяўляючы ўнутраны стан чалавека (пра вочы). У той жа міг да нас.. падбегла двое падлеткаў, хлапчук і дзяўчынка, разгарачаныя, з бліскучымі вачамі. Краўчанка.
2.перан. Вельмі добры. Парадныя залы ў Белавежскім палацы былі прыведзены ў бездакорны, бліскучы парадак. В.Вольскі. Прыбыўшы .. [на заставу] чатыры месяцы таму назад, маёр застаў жыллёвыя ўмовы далёка не бліскучымі. Брыль.
// З вельмі добрай знешнасцю, шыкоўна апрануты. Пераступіў парог [Сашка], бліскучы і жыццярадасны. Чорны.
// Выдатны, надзвычайны. Бліскучыя поспехі. Бліскучы аналіз фактаў. □ Маркс і Энгельс выхавалі бліскучую плеяду пралетарскіх рэвалюцыянераў. “Звязда”. [Бутылін:] — Ручаюся, праз тры гады.. [Іванова] сама ў нашым жа інстытуце будзе чытаць бліскучыя лекцыі. Васілевіч.
@бліснуць, -ну, -неш, -не; зак. і аднакр., чым і без дап. 1. Ярка заблішчаць, заззяць (пра сонца, зоркі, агонь і пад.). Бліснула маланка. □ Раптам.. [краўцу] здалося, што каля пільні бліснуў на момант агонь. Чорны. Яшчэ падалі буйныя кроплі, а ў разрыве хмары ўжо бліснула сонца. Карпаў. У далечыні бліснуў прамень пражэктара. Васілёнаж.
// Заблішчаць, засвяціцца (аб прадметах, у якіх адлюстроўваецца святло). Калі-нікалі блісне серп на сонцы. Бядуля. Час ад часу, гуляючы, выскачыць рыба над паверхняй вады, блісне серабрыстай луской на сонцы і цяжка плёхнецца назад у ваду. Галавач. Бліснула на тэлеграфных правадах раса. Хомчанка.
2. Паказацца (пра яркія прадметы). Ельнік неўзабаве разбегся і, уся залітая сонцам, бліснула аўсяная паляна. Чорны. Наперадзе бліснула чорнае вока ляснога азярка. Навуменка.
3. Зіркнуць (пра імгненны позірк). Твар у Веры змяніўся, вочы бліснулі пакрыўджана і непрыязна. Кулакоўскі.
// Прамільгнуць (аб праяўленні якіх-н. пачуццяў праз характэрны бляск вачэй, выраз твару). Нядобрыя іскаркі бліснулі ў вачах старой. Кірэйчык. У вачах хлопчыка бліснула нянавісць. Гамолка. На твары.. [паненкі] ў першы момант выразна бліснуў спалох, але зараз жа змяніўся на злосць. Зарэцкі. Потым твар.. [Драпезы] паволі пачаў святлець, пакуль на ім не бліснула шчырая ўсмешка захаплення. Паслядовіч.
4.перан. Ярка праявіцца. Калі сапраўдны талент блісне, Яго ніхто ніколі не зацісне. Корбан.
// Вызначыцца, вылучыцца чым-н. Самалюбівы, аматар усякіх маланебяспечных, але гучных спраў,.. [Шуст] заўсёды кідаўся туды, дзе можна было раптам бліснуць перад камандаваннем. Шчарбатаў.
5.перан. Раптам з'явіцца; прамільгнуць. Бліснула думка. □ Надзя слухала мяцеліцу, слухала думы свае, чакала, глядзела, а мо блісне прамень надзеі. Галавач.
@блісь.
1.выкл. Выказвае кароткатэрміновасць дзеяння паводле дзеясл. бліснуць, бліскаць. Блісь-блісь! успыхваюць бліскаўкі, Агністанітныя брыжы. Колас.
2.у знач. вык. Адпавядае дзеясл. бліснуць, бліскаць. [Грасыльда:] — Я ўжо думала, што заснула, працёрла вочы... Ажно нешта раптам блісь ад месяца пад варыўнёй. Пташнікаў.
@бліц, -у, м. Лямпа для імгненнай моцнай успышкі святла пры фатаграфаванні. У вестыбюлі палаца культуры было людна, зырка ўспыхвалі бліцы. Сабаленка.
@бліц... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: вельмі хуткі, маланкавы, напрыклад: бліцтурнір, бліцпаход.
@бліцтурнір, -а, м. Шахматны турнір, у якім на кожную партыю даецца максімальна абмежаваны час.
@блішчак, -у, м. У выразах: жалезны блішчак, свінцовы блішчак, сярэбраны блішчак — назвы мінералаў.
@блішчасты, -ая, -ае. Які мае гладкую, бліскучую паверхню, які адбівае прамені святла. На чалавеку быў сіні гарнітур, да самай шыі зашпілены на блішчастыя гузікі. Васілёнак. Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым блішчастым паркетам хол. Скрыган. Чорная блішчастая машына спынілася ля хаткі Грушкавай маці. Пестрак.
@блішчаць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчым, -шчыце; незак. 1. Свяціцца роўным, слабым святлом. Воўчым вокам акно ў цемры ночы блішчыць. Колас.
// Адсвечваць роўным, слабым. святлом (пра гладкую, роўную або абцёртую, начышчаную паверхню). Здалёк матава-срэбным люстрам у цёмна-кучаравых, мазаічных рамках блішчыць рака. Нікановіч. Блішчаць на сонцы наваксаваныя боты. Колас.
2. Свяціцца, часта ад якога-н. пачуцця (пра вочы). Па-асабліваму.. блішчаць яго [хворага] вочы. Бядуля. Чорныя вочы Цыганка шчасліва блішчалі, смуглявы твар яго ўвесь свяціўся радасцю. Шчарбатаў.
◊ Блішчаць вачамі — маўкліва прасіць, выказваць просьбу, жаданне позіркам.
@блок/11, -а, м. Прасцейшае прыстасаванне для падняцця грузаў у выглядзе кола з жолабам, цераз якое перакінуты вяроўка, канат або ланцуг.
[Англ. block.]
@блок/22, -а, м. Аб'яднанне дзяржаў, палітычных партый, груповак для сумесных дзеянняў. Ваенны блок. Блок камуністаў і беспартыйных.
@блок/33, -а, м. 1. Частка якой-н. пабудовы, прылады, машыны і пад., якая сама складаецца з дэталей, элементаў. Блок цыліндраў. Блок матора. □ [Максім:] — Сам жа [Косця] прасіў паказаць будаўніцтва суцэльнымі блокамі. Грамовіч.
2. Штучна зроблены з бетоннай сумесі будаўнічы камень у выглядзе вялікай цагліны. Пустацелы блок. Шлакабетонны блок. 3. Комплекс будынкаў, якія маюць аднолькавае прызначэнне. Блок цэхаў жалезабетонных вырабаў. Хірургічны блок. Лагерны блок. □ Блокамі называюць баракі. Іх дзесяткаў чатыры, усе выходзяць тарцамі на адзіную вуліцу. Карпюк.
[Фр. block — аб'яднанне.]
@блок- і блок... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову блакіровачны, напрыклад: блок-сістэма, блок-пост.
@блокавы, -ая, -ае. Тое, што і блочны1.
@блочны/11, -ая, -ае. Які мае адносіны да блока1. Блочны канат.
@блочны/22, -ая, -ае. Які мае адносіны да блока3 (у 2, 3 знач.).
@блошка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. 1.Памянш. да блыха.
2. Насякомае сямейства жукоў-лістаедаў, шкоднік сельскагаспадарчых раслін. Земляная блошка.
@блуд, -у, М -дзе, м. Разм. Распуста. Сказаў бы хто Раісе, што Дзяніса павяло ў блуд, мала таго, што не паверыла б, слухаць не захацела б. Гроднеў.
@блудзіць, блуджу, блудзіш, блудзіць; незак. 1. Згубіўшы арыенціроўку, хадзіць у пошуках правільнага выйсця. Хто пытае, той не блудзіць. Прыказка.
2. Хадзіць, вандраваць у пошуках чаго-н.; блукаць. — Вось і ўсё наша жыццё, — сказаў, уздыхнуўшы, старэйшы. — Блудзім па свеце, ходзім па зямлі, ды ўсё не па сваёй. Галавач. Я з вамі, гуслі, блудзіў па свеце, Шукаў я з вамі жыццёвы вырай. Гурло.
// Пераходзіць з аднаго на другое (пра вочы, позірк). [Бацька] ляжаў на лаве пры сцяне пад акном, і позірк яго блудзіў па забруджанай мухамі шыбе. Чорны.
3.Разм. Дрэнна паводзіць сябе, распуснічаць. [Кандрат:] — Ці не тая гэта маладзіца, што ўсё лета гаспадара свайго ашуквала ды з Кандратам Парамонавым блудзіла? Лобан.
@блудлівы, -ая, -ае.
1. Які любіць блудзіць (у 3 знач.); распусны.
// У якім выяўляецца распуста, блуд. Часта адчуваў цяпер Вісарыён на сабе нечы цікаўны, блудлівы погляд. Самуйлёнак.
2. Свавольны, гарэзлівы. Хтосьці, напэўна блудлівы паўночны ветрык, украдкаю адчыніў непрышчэпленае акно ў Рыгоравым пакоі. Гартны.
3.Разм. Зладзеяваты. Блудлівая кошка. // У якім выяўляецца зладзеяватасць. У ваччу кожнага [партызана] устае гэтае кацянё, шалудзівае, брыдкае, з блудлівымі вачамі. Лынькоў.
@блудніца, -ы, ж. Уст. Жанчына лёгкіх паводзін, распусніца. На Захараўскай вуліцы Дзень як уздзене чорны халат, Толькі песня чуваць блудніцы. Чарот.
@блудны, -ая, -ае.
1. Які ходзіць, блукае, не знаходзячы месца, дому; невядома чый або зусім нічый. Блудны рой пчол. □ [Міша:] — Мы вось пойдзем, а з лесу, можа, выйдзе блудная карова ды ў бабкі. Сіняўскі. Маладзічка нястомна дарыла пяшчотныя ласкі, спадзеючыся прыручыць да ўдовінай хаты блуднага, ваенных часоў, жаніха. Асіпенка.
// Які недзе бадзяўся, туляўся і вярнуўся дадому.
2. Не прамы, звілісты, дзе лёгка заблудзіць. Блудная дарога, сцежка. 3.перан. Не такі, які прыняты, не зусім звычайны. [Мароз:] — Вечна ў.. [Шэмета] нейкія блудныя думкі, вечна яму нешта не падабаецца! Лобан.
4.Разм. Які мае адносіны да блуду; распусны, непрыстойны. Бацюшка Дземіян зусім п'яны. Усё цераз стол да паненкі Гані кідаў блудныя жарты. Баранавых.
◊ Блудная авечкагл. авечка. Блудны сынгл. сын.
@блуза, -ы, ж. Мужчынская верхняя рабочая сарочка без пояса. Парусінавая блуза. Рабочая блуза. // Уст. Прасторная хатняя жаночая кофта. [Фр. blouse.]
@блузка, -і, ДМ -зцы; Р мн. -зак; ж. Жаночая кофтачка з лёгкай тканіны. Да белай блузкі ўдала пасавала чорная плісіраваная спадніца. Васілёнак.
@блузніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. Разм. Тое, што і блюзніць. Пасля маці вярнулася да сцяны ў запечак, дзе ляжала на ложку Таня, і паклала ёй руку на лоб. — Блузніць, бедная... Прастыла. Пташнікаў.
@блукальнік, -а, м. Той, хто многа блукае.
@блукаючы, -ая, -ае. У выразах: блукаючая ныркагл. нырка. Блукаючы нервгл. нерв. Блукаючыя агнігл. агонь. Блукаючыя зоркігл. зорка. Блукаючыя токігл. ток.
@блуканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. блукаць.
@блукаць, -аю, -аеш, -ае; незак. 1. Бязмэтна хадзіць, гуляць. Блукаць па лесе. Блукаць па пакоях. □ За сялом, за гарой, Ад змяркання блукаю да раніцы. Гілевіч. З гадзіну блукалі мы па вуліцы, прыглядаючыся к сотням машын, што стаялі ля тратуара. Лынькоў.
// Перамяшчацца, знаходзіцца ў руху, узнікаць і прападаць. Блукаюць цені. На вуснах блукала ўсмешка. □ За белымі хмарамі блукаў сонны імглісты месяц. Пестрак. Наперадзе, недзе далёка, блукалі невядомыя агні. Лупсякоў.
2. Пераходзіць, пераязджаць з месца на месца ў пошуках каго-, чаго-н. Блукаць па свеце. □ Назаўтра Мікола блукаў па спустошаным і спаленым горадзе, шукаў знаёмых. Якімовіч. Міцю маркотна. Ні разу сёлета не блукаў па грыбовішчах. Навуменка. [Мужчыны] доўга блукалі па балоце, абрасіліся наскрозь і, мокрыя, стаялі цяпер у нерашучасці. Пальчэўскі.
3.перан. Пераходзіць з аднаго прадмета на другі, не спыняючыся на чым-н. (пра погляд, вочы, думкі). Невідушчы позірк.. [маці] блукае па столі, а слых пакутліва хоча ўлавіць ціхую размову ў хаце. Ракітны.
@блуклівы, -ая, -ае. Якому ўласціва блуканне. Сінечу летняга неба плямілі блуклівыя хмаркі. Сабаленка.
@блытанасць, -і, ж. Уласцівасць блытанага. Зяцевы разважанні пра палітыку здзіўлялі наіўнай прымітыўнасцю і блытанасцю. Шамякін.
@блытанік, -а, м. Разм. Чалавек, які дрэнна ў чым-н. разбіраецца, блытае факты.
@блытаніна, -ы, ж. Якая-н. няправільнасць, няяснасць, якое-н. непаразуменне. Блытаніна ў вылічэннях. // Што-н. заблытанае, хаатычна размешчанае. І адразу ж [брыгадзір] нырнуў некуды ў бок, знік за блытанінай труб, жалезабетонных слупоў, сталёвых фермаў, нейкіх вялізных у тры паверхі катлоў. Краўчанка.
@блытанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. блытацца, блытаць.
@блытаны, -ая, -ае.
1. Бязладна пераплецены, заблытаны. Блытаныя сляды. □ Ніжэй павуцінне плыве доўгімі блытанымі ніткамі. Алешка. Яшчэ на сцежках блытаных Стаяць іх [партызанаў] буданы. Хведаровіч.
// Няцвёрды, няўпэўнены (пра крокі, хаду). Блытаныя крокі. 2. У якім цяжка разабрацца, няясны, недакладны, супярэчлівы. Блытаная справа. Блытаныя паказанні. □ Прамова Лабановіча была наўперад крыху блытаная, словы неяк не слухалі яго, і язык варочаўся не так, як належыць. Колас. Хлопцы недаўменна слухалі блытанае Казікава апавяданне і не зусім разумелі яго. Чарнышэвіч.
@блытацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1.толькі мн. Бязладна пераплятацца (пра ніткі, валасы, дарогі і пад.). У лагчынах, далёка, туліліся да зямлі палявыя хаты, — далі там былі дымна-сінімі, і вузкімі стужкамі блыталіся дарогі. Чорны.
2. Чапляцца за што-н., заблытвацца. Ногі спатыкаліся на барознах, блыталіся ў густым бульбяніку і непрыемна нылі пад каленьмі. Брыль. [Провад] блытаўся ў парастках маладых раслін. Новікаў. З шашы на наш гарод за хату мякка каціўся белымі клубкамі пыл, блытаўся ў густым частаколе. Адамчык.
3. Збівацца; рабіць, гаварыць няправільна, няясна, недакладна. Брыгадзіры дакладвалі па чарзе і, непадрыхтаваныя, блыталіся, увачавідкі выдумваючы лічбы і стараючыся давесці, што нічога страшнага няма. Хадкевіч. [Стэфа:] — Другое пытанне было па тэхніцы бяспекі. Я не блыталася, адказвала хутка і дакладна. Савіцкі. Васька блытаўся, чырванеў і ніяк не мог выказаць таго, што хацеў. Пянкрат.
4. Траціць яснасць, дакладнасць, рабіцца бязладным (пра думкі, словы і пад.). З явай блытаўся сон. Куляшоў. Усё пачало блытацца ў.. свядомасці [Барыса]. Мікуліч. Раман ішоў дамоў, і супярэчлівыя думкі блыталіся ў яго галаве. Чарнышэвіч.
5.Разм. Пераходзіць з месца на месца, сланяцца; блукаць. Каго мог цікавіць мурзаты падлетак, які блытаўся з вёскі ў вёску, свецячы парванымі каленямі. Дуброўскі. Мікіта доўга блытаўся па затонскіх хатах, покі не знайшоў старшыню праўлення Лукаша Гулака. Колас. Ды яшчэ ці мала людзей блыталася па нізкіх кустах, па мокрых алешнікавых паплавах, у гушчарніках лазовых за рэчкамі. Чорны.
6.Разм. Падтрымліваць сувязь з людзьмі, паводзіны якіх выклікаюць неадабрэнне. Блытацца з падазронай кампаніяй. 7.Разм. Невыразна, блытана вымаўляць, гаварыць (пра язык). Хутка язык пачынаў блытацца, і поп плёў абы-што. Галавач.
8.Зал. да блытаць.
◊ Блытацца пад нагамі — замінаць, перашкаджаць каму-н. Ногі блытаюццагл. нага.
@блытаць, -аю, -аеш, -ае; незак. 1. Бязладна пераплятаць (пра ніткі, валасы і пад.). Колы рытмічна пагруквалі на стыках рэек, ветрык блытаў Люсіны валасы, але дзяўчынка як быццам не заўважала гэтага. Даніленка. Я люблю гэтыя далі, дзе ласкава-прыветнае сонца разлівае свой усмех і так пяшчотна праводзіць мяцёлачкаю праменяў па твары зямлі і лёгкімі ветрыкамі калыша .. зялёнае лісце, расчэсвае і блытае косы кучаравым хвоям. Колас.
2. Не цвёрда засвоіўшы, памыляцца. Запас маіх ведаў зусім небагаты. Гісторыю мне паўтарыць бы ізноў. Прызнацца, страшэнна я блытаю даты, Імёны ўсялякіх цароў, каралёў. Зарыцкі. Цяпер стары сядзеў моўчкі, злаваў на сваю слабую памяць, якая ўсё блытае. Самуйлёнак.
// Рабіць не тое, што трэба.
3. Прымаць адно за другое. Дзве шасцігадовыя сястрычкі-блізняткі, Аніта і Лючыя, падобныя адна на адну так, што часам сама маці блытала іх, дапамагалі матцы.. гаспадарыць. Маўр. [Ладымер:] — Цераз цябе [Міхалючку] мяне з Паціеўскім блытаюць. Чорны.
4. Не цвёрда разбірацца ў чым-н., памыляцца. Доўгі час Лабановіч блытае ў філасофскіх разважаннях, спадзеючыся знайсці агульны адказ на пытанне аб сэнсе жыцця. Пшыркоў.
// Гаварыць нязвязна, збіваючыся. Гаварыў [Шмульке], заікаўся, нешта блытаў. Лынькоў. [Марыля] блытала словы, адказвала не тое, што трэба. П.Ткачоў.
// Збіваць з панталыку, зводзіць у зман. Пракурор не меў прычын пытаннямі блытаць.. [сведак] і збіваць з панталыку. Машара. [Сцяпан:] — Усё добра было б, каб не блыталі нас з сяўбою розныя разумнікі. Пестрак.
5. Расстройваць, разладжваць. Блытаць планы. 6. Наўмысна ўскладняць, рабіць незразумелым. Ішлі [чужакі] невядома куды, Блыталі шлях, пятлялі. Калачынскі.
7. Умешваць каго-н. у якую-н. непрыемную справу. [Цётка Анця:] — Вашы справы вы ўладкоўвайце, як вам хочацца, але блытаць у гэта Зосю — не-э! Карпаў.
◊ Блытаць сляды — старацца адвесці падазрэнне.
@блыха, -і, ДМ блысе; мн. блохі, блох; ж. Маленькае паразітычнае бяскрылае насякомае; скочка.
○ Вадзяная блыха — тое, што і дафнія. Земляная блыха — тое, што і земляная блошка (гл. блошка).
◊ З блыхі рабіць валагл. рабіць. Карміць блохгл. карміць.
@блышыны, -ая, -ае. Які мае адносіны да блыхі.
@блюда, -а, М -дзе, н. Неглыбокая пасудзіна круглай або авальнай формы, на якой падаецца да стала смажаніна, печыва, фрукты і пад. Столік у зальчыку гнуўся ад блюд са смажаным, вараным, печаным, ад бутэлек з півам і віном. Хадкевіч.
@блюдаліз, -а, м. Разм. пагард. Той, хто дагаджае каму-н. дзеля ўласнай выгады; прыслужнік, халуй.
@блюз, -а, м. Журботная лірычная песня амерыканскіх неграў, якая атрымала вялікае пашырэнне як адзін з жанраў джазавай музыкі.
@блюзна, -ы, ж. Брак у тканіне з-за няправільнага перапляцення або абрыву ніткі ў аснове.
@блюзненне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. блюзніць.
@блюзнер, -а, м. Чалавек, які займаецца блюзнерствам.
@блюзнерскі, -ая, -ае. Зневажальны ў адносінах да бога, святых. Блюзнерскія думкі, словы.
@блюзнерства, -а, н. Зневажанне, ганьбаванне бога, святых.
// Зневажальныя словы.
// Зневажанне чаго-н. вельмі дарагога, паважанага. Характарызаваць мастака, музыканта іранічна тады было для.. [З.Бядулі] блюзнерствам. Каваленка.
@блюзнерыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. Ганьбіць, зневажаць бога, святых, догматы веры; гаварыць блюзнерскія словы, выказваць блюзнерскія думкі. — Святых жа, здаецца, на ўсяленскіх саборах зацвярджалі? — блюзнерыў бацька. Караткевіч.
// Зневажаць што-н. вельмі дарагое, паважанае.
@блюзніцца, -ніцца; незак. Разм. Здавацца. Снуюць загадкавыя цені, І здані блюзняцца ў вачах. Аўрамчык.
/ у безас. ужыв. Дзядзьку блюзніцца спрасонку, Што пад ім не сані — печ. Крапіва.
@блюзніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. Разм. 1. Гаварыць глупства.
2. Гаварыць у сне, у забыцці, трызніць. Усю ноч Ірка кідалася спрасоння, блюзніла — гарачая, не падступіцца, — і клікала сваіх аленяў. Пташнікаў.
@блюм, -а, м. Стальная загатоўка, атрыманая са зліткаў пракаткай на блюмінгу.
@блюмінг, -а, м. Магутны пракатны стан для абціскання сталёвых зліткаў.
@блюшчык, -а, м. Шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных; расходнік.
@бляваць, блюю, блюеш, блюе; блюём, блюяце; незак. Разм. Тое, што і ванітаваць.
@бляднець, -ею, -ееш, -ее; незак. 1. Рабіцца бледным (у 1, 2 знач.). Гаспадыня бляднее, вусны яе ўздрыгваюць. Навуменка. Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала, трава бляднела, вяла ўвачавідкі. Васілевіч. Неба на ўсходзе пачало бляднець. Карпаў.
2.перан. Траціць сваю яркасць, выразнасць; здавацца нязначным у параўнанні з чым-н. [Перагуд:] Перад іх [старых і дзяцей] абліччам, перад іх вялікімі пакутамі бляднеюць усе нашы крыўды, усе нашы асабістыя перажыванні і пачуцці, якія б яны моцныя ні былі. Крапіва.
@бляды, -ая, -ое. Абл. Тое, што і бледны (у 1, 2 знач.). Кацярына выцірала Твар свой стомлены, бляды... Броўка.
@блякласць, -і, ж. Уласцівасць бляклага.
@бляклы, -ая, -ае. Які страціў яркасць фарбаў, афарбоўкі; няяркі. [Шапка] была зашмальцаваная, з аколышам невыразнага, бляклага колеру. Хадкевіч. На бляклым небасхіле ўдалечыні ўжо запалілася і ціха гарэла адзінокая, самотная зорка. Быкаў. Неба было халоднае, бляклае, быццам нехта сінькі капнуў у яго і яна тонка-тонка распусцілася па ўсім купале. Лобан.
// Які страціў свежасць; вялы; бледны. Аднастайны ландшафт. Выгаралыя на сонцы светла-жоўтага колеру бляклыя травы. Сяргейчык.
// перан. Без бляску, без румянцу; бледны, выцвілы. Бляклы твар. □ У вачах Тосі — бляклых і змрочных — адбіўся спалох. Савіцкі.
@блякнуць, -ну, -неш, -не; незак. 1. Траціць яркасць афарбоўкі; рабіцца цьмяным. Бляклі фарбы наваколля, нават і неба, здавалася, пачало выцвітаць пад пякучымі праменямі сонца. Васілёнак.
// Траціць свежасць, рабіцца вялым; бляднець. А прыйдзе восень, знікне сонца — і памідор блякне ўвесь і разам з лісцем сваім памірае і сам... Сачанка.
// Траціць бляск, румянец; рабіцца бледным; выцвітаць. Вочы блякнуць. □ [Вера Антонаўна] бачыла, як сын выцягваецца, худзее, як некалі чысты дзябёлы твар яго блякне. Карпаў.
2.перан. Траціць яркасць, моц, сілу ўздзеяння. Блякнуць успаміны. □ Рамантычныя мары ўсё больш і больш бляклі, калі Лясніцкі лепш пазнаваў Раісу. Пшыркоў.
@блямканне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. блямкаць.
@блямкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Бразгаць чым-н. металічным. Рыпелі вароты, блямкалі засаўкі, то там, то тут чуўся грукат у дзверы. Няхай.
// Дрэнна іграць на чым-н., брынкаць. Блямкаць на піяніна.
@блямкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да блямкаць. У полі за вёскай блямкнуў тры разы падрад звон. Галавач. Рыпнулі ў хаце дзверы. Блямкнула клямка. І ўсё. Кавалёў.
@бляск, -у, м. 1. Яркае, асляпляльнае святло; водбліск. Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кідала на зямлю снапы гарачых праменяў і залівала асляпляючым бляскам увесь свет. Колас. Люблю раку за рух няспынны, А зоры — за іх вечны бляск. Прануза. Ад снежнага бляску мроілася ў вачах. М.Стральцоў.
// Святло, якое адбіваецца на чым-н. Палазы шліфуюць дарогу да бляску шкла. Бядуля. Белы вясёлы бляск цынкавага даху заўсёды радаваў вока. Мележ. Грыша глядзеў на панскія хромавыя боты, начышчаныя да бляску. Пальчэўскі.
2. Святло ў вачах як выражэнне ўнутранага стану. Пацямнеў свавольны бляск вачэй. Звонак. Кірыла Пракопавіч зноў падхапіўся, задумаўся... У яго сіняватых, незвычайна жвавых вачах столькі бляску! Кухараў. Дулеба паволі падняўся, і ў яго вачах Бярозін заўважыў сухі і рашучы бляск. Шчарбатаў.
3.перан. Раскоша, багацце; усё, што ёсць лепшага. Фальварак пана Чарнецкага ніколі не бачыў такога бляску, не чуў такой музыкі, не меў такой радасці, як у гэты вечар. Бядуля. У чыстай палавіне [хаты] сабраны ўвесь бляск Гвардыянавага багацця і культуры. Зарэцкі.
// Глянец на чым-н. І спяшае кожны бляск навесці Перад тым, як стаць у строй. Пысін.
// Знешняя бліскучасць, знешні глянец. [Вольга:] — Вы [Выхвалінскі] усё каб для вока было, стараецеся. Усё на вонкавы бляск глядзіце. Краўчанка. Але ў ім [Сцяпане] бляску нестае — Ён нейкі непрыкметны муж, звычайны. Корбан.
4.перан. Пра яркае выяўленне чаго-н. Бляск таленту, розуму. □ “Палескія аповесці” — першы буйны празаічны твор, дзе ва ўсім сваім багацці і бляску заззяла беларуская мова. Навуменка.
◊ З бляскам — вельмі добра, выдатна.
@бляскат, -у, М -каце, м. Разм. Тое, што і бляск (у 1 знач.). Абаўецца навокал зямля Да бляскату ў яркую зелень. Астрэйка.
@блясна, -ы, мн. блёсны, -сен; ж. Прынада для рыбы ў выглядзе бліскучай металічнай бляшкі. Узмах — і плёснулася недзе на сярэдзіне блясна; парушыўшы спакойную гладзь вады, разышліся зыбкія кругі. Шамякін. Над вялікай вадою неўзабаве пачуўся шматабяцаючы посвіст шнура і асцярожны ўсплёск блясны. Брыль.
@бляха, -і, ДМ блясе, ж. 1. Тонкае ліставое жалеза; ліст такога жалеза. Дом пад бляхай. Ацынкаваная бляха. 2. Знак у выглядзе металічнай пласцінкі з надпісам або нумарам, які сведчыць аб службовых абавязках таго, хто яго носіць. Погляд Валодзі слізгануў уніз і ўпёрся ў вялікую бляху, якая блішчала на грудзях чалавека, што трымаў яго. Пятніцкі.
3. Тонкі ліст жалеза з загнутымі краямі, на якім пякуць або смажаць што-н. Разам з.. [Саламонам] жылі накаленыя печы, мяшкі з мукою, груды цеста і рознага гатунку печыва на бляхах. Бядуля.
@бляхар, -а, м. Майстар, які вырабляе рэчы з бляхі.
// Той, хто крые бляхаю дах.
@бляхарны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бляхара; звязаны з вырабам рэчаў з бляхі. Бляхарная майстэрня.
@бляхарня, -і, ж. Бляхарная майстэрня.
@бляшанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Бляшаная банка. Санітары прынеслі параненым вячэру: бляшанку кансерваў на дваіх, галеты і чай. Гурскі. Бляшанка была ад патронаў, доўгенькая, на дзве добрыя пядзі. Пташнікаў.
@бляшаны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бляхі; зроблены з бляхі. Вецер урываўся ў бляшаны комін печкі, выдзьмухваў з яе попел, гаручыя іскры. Лынькоў.
@бляшка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. 1. Кавалачак бляхі (у 1 знач.).
2.Памянш. да бляха (у 2 знач.). З шапкі былі ўжо сарваны ўсе тыя бляшкі, якія раней паказвалі, да войска якой дзяржавы гэты салдат належаў. Чорны.
@бляянне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бляяць.
// Гукі, падобныя на крык авечкі, якія ўтвараюцца пры палёце бакасоў.
@бляяць, бляе; незак. Крычаць (пра авечак). То там, то сям з саней падавала свой прарэзлівы голас свіння, бляяла авечка. Колас.
@бо.
1.злучн. прычынны. Падпарадкоўвае даданыя сказы з чыста прычынным значэннем; па значэнню супадае са злучнікам “таму што”. Згіне ліха, бо на свеце Праўда ёсць, І развеецца, як смецце, Зайздрасць, злосць. Колас. [Пеця:] — Хочацца шмат што запісаць. Але ўсяго запісаць не ўдасца, бо ведаю, адчуваю, перадышка ненадоўга. Шамякін. Мы [Васіль Пятровіч і Лена] гаварылі, бо ўжо нам можна было гаварыць аб усім, і маўчалі, бо добра было і маўчаць, і спыняліся часта, бо нас тут, на ціхім аснежаным лузе, не бачыў ніхто... Брыль.
2.злучн. прычынна-супраціўны. Злучае сказы, якія паказваюць на прычыну неабходнасці дзеяння; па свайму значэнню набліжаецца да злучнікаў “а то”, “іначай”. [Юзік:] — Толькі не маніце, бо другі раз мы вам не падаруем. Чарот. — Ну, голубе, бывай здаровы і шчаслівы. Будзь асцярожны, бо цябе ўжо можа шукаюць. Колас. [Грамабой:] “Трэба, кажу, памагчы, бо ніхто ж чужы не паможа” Крапіва.
3.часціца. Разм. Ужываецца ў мове пасля слова з лагічным націскам і служыць для ўказання на дадзенае слова. — Чаго ж бо ты цягаўся па надворку? — з ціхай ласкаю і разам з нейкім дакорам сказала маці. Колас. Праўду бо кажуць: бярэ не сіла, а смеласць. Якімовіч.
@боб, -у, м. 1. Аднагадовая агародная расліна сямейства бабовых. Паразрастаюцца рады Салаты, морквы, бобу. Аўрамчык.
2. Плады гэтай расліны ў выглядзе струкоў ці вылушчанага насення. Мяшок бобу. Вараны боб. ○ Конскі боб — кармавы боб; тое, што і боб (у 1 знач.).
◊ Бобу ў гаросе шукацьгл. шукаць. Жалезны боб — пра кулі, выстраленыя з аўтамата або кулямёта. З'есці пуд жалезнага бобугл. з'есці. Хто ў боб, хто ў гарохгл. хто. Як боб, як бобу — параўноўваюць, гаворачы пра вялікую колькасць малых дзяцей.
@бобік, -а, м. Разм. Пагардлівая назва паліцаяў, якія былі на службе ў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у часе Вялікай Айчыннай вайны. Толя саскочыў з Сівача, дапамог Максіму, падсадзіў яго на свайго каня, а сам — па-маладому неразумна, толькі прыкленчыўшы, але весела, у два ці ў тры націскі выпусціў на “бобікаў” увесь аўтаматны дыск. Брыль. Такіх, як Куцка, шмат. Што іх пагнала ў бобікі? Прыйшлі фашысты і прынеслі пошасць. Навуменка.
@бобка, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. Разм. 1. Асобнае зерне чаго-н. [Лях:] — Бярыце па адной бобцы ды насаджвайце на кручок. Лобан.
2. Круглы камячок, шарык. Бобкі граду. 3. Круглая крапінка на матэрыі і інш.; гарошынка. Сукенка ў бобкі.
@бобрык, -у, м. 1. Від сукна з кароткім стаячым ворсам. Паліто з бобрыку. 2.у знач. прысл.бобрыкам. Пра кароткую мужчынскую стрыжку, пры якой спераду пакідаюцца стаячыя валасы. Стрыгчы бобрыкам.
@бобрыкавы, -ая, -ае. Пашыты з бобрыку. [Кузьма] купіў сабе бобрыкавае паліто, а потым пайшоў хадзіць па крамах, выглядаючы, што б купіць і для Насці. Колас.
@бог, -а, К божа; мн. багі, -оў; м. 1. Паводле рэлігійнага ўяўлення — вярхоўная істота, якая стварыла свет і кіруе ім.
2.перан. Выдатны спецыяліст у якой-н. справе. Цікава, ці слухалі сёння.. [Наташына] выступленне.. Ці бачыў [яе] той чарнявы ленінградзец, хвалёны бог электразваркі? Краўчанка.
◊ Аддаць богу душугл. аддаць. Аднаму богу вядомагл. вядома. Багі мелі — як сведчанне адсутнасці чаго-н.: няма і не магло быць. Барані (бронь) божа — тое, што і крый бог. Бачыцца (пабачыцца) з шкляным богамгл. бачыцца. Бог адвярнуўсяад каго — пра бесперапынныя няўдачы. Бог бацька — будзь што будзе. Бог бачыць — бог гэтаму сведка. Бог вайны — пра артылерыю, якая адыгрывала галоўную ролю на полі бою. Бог (святы) ведае (хто, што, куды, колькі, які) — невядома, ніхто не ведае. Бог дасць; як бог дасць — як прыйдзецца. Бог з табою (з ім, вамі і г. д.)! — далікатны папрок, адмаўленне ад паслугі; формула прабачэння. Бог крыў (мілаваў) — усё добра, нічога дрэннага не здарылася. Бог розуму не даў — пра абмежаванага ў разумовых здольнасцях чалавека. Бог шчасця не даў — пра няўдачлівага чалавека. Бог (чорт, пярун, ліха, халера) яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — нічога невядома (пра каго-, што-н.). Богам прашугл. прасіць. Богу душою не вінаваты (вінны)гл. вінаваты. Божа; божа мой; божухна мой! (у знач. выкл.) — ужываецца для выказвання здзіўлення, гневу, радасці і пад. Божа збаў — ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах. Божа (божачка) літасцівы! (у знач. выкл.) — ужываецца для выражэння здзіўлення, абурэння, роспачы. [Кравец:]— Божачка, братачка літасцівы, гэта ж Тварыцкі. Я ж яго ведаю. Чорны. [Жонка:] — А божа літасцівы, дай жа ім [бальшавікам] сілы і адвагі, каб хутчэй гэтую погань пагналі ад нас!.. Чарот. Браць на богагл. браць. Дай (не дай) бог (божа) — пра пажаданні (непажаданні) чаго-н. Дай бог (божа) ногі — пра жаданне хутчэй пакінуць небяспечнае месца. Дай бог чутае бачыць — пры пажаданні здзяйснення таго, што паабяцана. Дай божа кожнаму — пра што-н. добрае, ад чаго ніхто не адмовіцца. Даруй божа (у знач. пабочн.) — паказвае на рэзкасць выказанай ацэнкі, думкі і інш. Дзе цябе (вас) бог носіць? — здзіўленне пры сустрэчы з чалавекам, якога доўгі час не відаць было. Дзякуй (дзякаваць) богугл. дзякуй. З богам! — пажаданне пачынаць што-н., пажаданне поспеху, удачы. Крый бог — выраз ужываецца як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. небяспечнае. Маліць богагл. маліць. Нечага (няма чаго) на бога ківацьгл. ківаць. На міласць бога (спадзявацца)гл. міласць. Напрамілы бог — што ёсць сілы клікаць, крычаць (прасіць). Не гняві богагл. гнявіць. Не давядзі бог — вельмі дрэнна. Ні богу свечка ні чорту качаргагл. свечка. Няма чаго богу грашыцьгл. грашыць. Няхай бог крые (мілуе, ратуе, бароніць) — ужываецца як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага. Пабойся (пабойцеся) богагл. пабаяцца. Памагай боггл. памагаць. (Сам) бог жыве — пра добрыя ўмовы жыцця, працы. (Сам) бог паслаў — выказванне радасці ад шчаслівай нечаканасці. Служыць двум багамгл. служыць. У бога цяля ўкрасцігл. украсці. Хвала богугл. хвала. Што бога гнявіць; няма чаго бога гнявіцьгл. гнявіць. Як у бога за пазухай — без асаблівага клопату, пры поўным забеспячэнні.
@богаадступнік, -а, м. Уст. Чалавек, які адмовіўся ад рэлігіі, ад веры ў бога.
@богаадступніца, -ы, ж. Уст. Жан. да богаадступнік.
@богаадступніцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да богаадступніка, да богаадступніцтва. Богаадступніцкія думкі.
@богаадступніцтва, -а, н. Адмаўленне ад рэлігіі, ад веры ў бога.
@богабаязны, -ая, -ае. Уст. Які верыць у бога і строга выконвае ўсе царкоўныя правілы з-за боязі перад богам. Цяпер яна [цэркаўка] стаяла адзінокая, закінутая, забытая, і толькі богабаязны падарожны, праходзячы каля яе, прыпыняўся і хрысціўся, набожна схіліўшы галаву. Колас.
@богазневажальнік, -а, м. Уст. Той, хто неспаважна ставіцца да бога і рэлігійных догматаў.
@богазневажальны, -ая, -ае. Уст. Які выяўляе богазневажанне. Богазневажальныя словы.
@богазневажанне, -я. н. Уст. Зневажанне бога або догматаў веры.
@богаслужэбны, -ая, -ае. Кніжн. Які адносіцца да богаслужэння. Богаслужэбныя кнігі.
@богаслужэнне, -я, н. Адпраўленне ў царкве рэлігійных абрадаў служыцелямі культу; набажэнства.
@богастваральнік, -а, м. Прыхільнік богастваральніцтва.
@богастваральніцтва, -а, н. Рэлігійна-філасофская плынь у Расіі, якая ўзнікла сярод некаторай часткі сацыял-дэмакратычнай інтэлігенцыі ў перыяд сталыпінскай рэакцыі і ставіла сабе за мэту стварыць новую рэлігію без бога.
@богатварыць, -твару, -тварыш, -тварыць; незак., каго-што. Бязмежна любіць. Богатварыць сына. □ Свой “ТТ” Валя богатварыла, як хлапчук, але ставілася да яго зусім па-дзявочы. Карпаў.
@богаў, -ава. Разм. Які мае дачыненне да бога; божы. Аграномы ды машыны парадкі богавы змянілі. Прыказка. — Памажы вам... — пачынае дзядзька Сымон і не канчае: богавай дапамогі.. [землякопам] не трэба. Колас.
@богашукальнік, -а, м. Прыхільнік богашукальніцтва.
@богашукальніцтва, -а, н. Рэакцыйная рэлігійна-філасофская плынь сярод рускай ліберальнай інтэлігенцыі пачатку 20 ст., якая прапанавала перабудаваць сучасныя формы грамадзянскага побыту і чалавечага існавання на аснове абноўленага хрысціянства.
@богашуканне, -я, н. Кніжн. Тое, што і богашукальніцтва.
@богпомач, выкл. Уст. Ветлівае пажаданне поспеху пры сустрэчы з чалавекам, які працуе. [Сегенецкі:] — Араў там, зябліў на нашай горцы пнівадзіцкі Шлёма.. Я сабе іду і богпомач не даю. Чорны.
@бодня, -і, ж. Спец. Шырокае металічнае вядро для падняцця пароды ў шахтах. Трыццатага красавіка раніцаю брыгада Уладзіміра Мургі з другога ствала падала на-гара першую бодню з калійнай соллю. Кулакоўскі.
@бое... (а таксамабая...). Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: бой, баявы, напрыклад: боегатоўнасць, боепрыпасы.
@боегалоўка, -і, ДМ -ўцы; Р мн. -ловак; ж. Пярэдняя частка артылерыйскага снарада, ракеты з узрывальнікам.
@боегатоўнасць, -і, ж. Гатоўнасць да вядзення баявых дзеянняў. Боегатоўнасць войск.
@боезабеспячэнне, -я, н. Забеспячэнне войск узбраеннем і боепрыпасамі.
@боезапас, -у, м. Пэўны запас боепрыпасаў для вядзення бою. Адкінутыя з вялізнаю сілай вежы гаварылі аб выбухах боезапасаў унутры саміх танкаў. Лынькоў.
@боекамплект, -а, М -кце, м. Пэўная колькасць боепрыпасаў (снарадаў, патронаў і пад.), устаноўленая на адзінку артылерыйскага або стралковага ўзбраення.
@боепрыпасы, -аў; адз. няма. Баявыя прыпасы: снарады, міны, патроны і пад. На пуцях стаяў мёртвы бронецягнік, палалі эшалоны з боепрыпасамі. Мележ.
@божагл. бог.
@божканне, -я. н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. божкаць.
@божкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Стагнаць, бедаваць, плакаць, упамінаючы часта слова “божа”. [Цётка] так божкала і ламала сабе рукі, што маці не вытрымлівала і бралася суцяшаць. Сачанка.
@божухна, м. Разм. Ужываецца як форма звароту да бога.
◊ Божухна; а божухна! (у знач. выкл.) — выказвае здзіўленне, радасць, абурэнне і пад. Колькі свечак, колькі лямпаў, а божухна! Бядуля.
@божы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бога. Божая воля. // Уст. Створаны богам, прыналежны богу. Конскія рэбры пачалі хадзіць пад скураю, пара павярнула з шыі гэтага божага стварэння. Чорны.
◊ Божая авечкагл. авечка. Божая іскрагл. іскра. Божы даргл. дар. Кожны божы дзеньгл. дзень. Свету божага (белага) не бачыцьгл. бачыць.
@бой, бою, М у баі; мн. баі, баёў; м. 1.Дзеянне паводле дзеясл. біцца (у 1 знач.); бітва, змаганне. Наступальны бой. Сустрэчны бой. Рукапашны бой. Поле бою. Разведка боем. Весці бой. Прыняць бой. □ Не паспеў Шутаў дапытаць палонных, як на паўднёвым баку [вёскі] узгарэўся бой. Мележ. У небе натужліва вылі і звінелі маторы, трашчалі кулямёты: недзе за хмарамі і дымам ішоў паветраны бой. Шамякін. Натапырыўшы пер'е.. [вераб'іха] падрыхтавалася да бою. Шуцько.
2. Барацьба, спаборніцтва. Кулачны бой. Бой быкоў. // перан. Барацьба з чым-н., што перашкаджае ў жыцці, у працы. Тут моладзь з багнай бой вядзе. Смагаровіч.
3.Разм. Дзеянне паводле дзеясл. біць (у 7, 9 знач.). Стрэльба дакладнага бою. Барабанны бой. Бой курантаў. 4.зб. Разбітая, расколатая на кавалкі шкляная, гліняная і інш. пасуда, разбітыя прадметы.
◊ Бой-бабагл. баба. Браць (узяць) з бою (боем)гл. браць. Даць (даваць) бойгл. даць.
@бойка/11, -і, ДМ -йцы; Р мн, боек; ж. Прылада для збівання масла з вяршкоў малака, са смятаны. Накрыўка ў бойцы выскачыла, і ўся смятана вылілася. Якімовіч.
@бойка/22, -і, ДМ -йцы; Р мн. боек; ж. Сварка, сутычка з узаемнымі пабоямі; бой. Хацелася сваімі вачамі пабачыць тыя месцы, дзе не так даўно ішла такая бойка, якой яшчэ не ведаў свет. Кулакоўскі.
// перан. Змаганне, барацьба з чым-н., за што-н. Трактары — гэта коні сталёвай хады — выйшлі ў бойку змагацца з нягодай. Хведаровіч.
@бойка/33, прысл. Жвава, энергічна. Гандаль ідзе бойка. □ Недзе побач бойка ціўкала сініца. Лынькоў. А з дзядзькам пойдзеш — так цікава! Яны [хлопцы] йдуць бойка і рухава, Бо зімні холад падганяе. Колас. — Добры дзень, — павіталіся мы з дзяўчынкай. — Добры дзень, калі не жартуеце, — бойка адказала [Аніся]. Сабаленка.
@бойкасць, -і, ж. Уласцівасць бойкага. Бойкасць [Галіны], прастата, уменне стрымаць сябе ў патрэбны момант былі тымі якасцямі, якіх многім не хапала. Няхай. Шолам таксама пахваліў мяне за бойкасць пяра. Сабаленка.
@бойкі, -ая, -ае.
1. Рашучы, энергічны, смелы. Рыгорка — хлопчык здольны, бойкі і вельмі ганарысты. Колас. “Ну, будзе дзянёк!”— .. падумала .. [Таня], міжвольна прыслухоўваючыся да голасу бойкага юнака ў карычневай футболцы. Даніленка.
2. Жвавы, скоры. А жыў там адзін чалавек. З выгляду так сабе — недалужны, затое на язык бойкі: за словам у кішэню не лезе. Якімовіч.
3. Ажыўлены, поўны руху, дзейнасці. Бойкі шлях. Бойкі гандаль. □ Самы бойкі клёў плоткі назіраецца, як правіла, на досвітку і позна ўвечары, калі яе касякі выходзяць на кармленне пад берагі. Матрунёнак.
@бойлер, -а, м. Апарат для падагравання вады.
@бойлерная, -ай, ж. Памяшканне, дзе ўстаноўлены бойлеры.
@бойня, -і, Р мн. боень; ж. 1. Прадпрыемства, дзе забіваюць жывёлу на мяса. Частку кароў прыйшлося адправіць на бойню. Асіпенка.
2. Вайна з масавым знішчэннем людзей; разня. Звязаць бы ўсіх, хто прагне новай бойні. І выселіць, і як мага далей. Панчанка.
@бок, бока і боку, М на баку; мн. бакі, бакоў; м. 1. (радзей) мн. бокі. Правая ці левая частка тулава ад пляча да таза. Бок баліць. І стаў [Макар] пасярод хаты, упёрся шырокімі кулакамі ў бокі і далей гаварыў. Чорны. На баку целяпалася мокрая торбачка, у якой было да палавіны ўюноў. Гамолка. Не даўшы аброку, не бі кіем па боку. Прыказка.
// Правая ці левая частка якога-н. прадмета. Рукамі.. [Мірон] трымаўся за бакі чаўна. Маўр. Пад промнямі цвярдзеюць Яблыкаў бакі. Лось.
// Паверхня прадмета, накіраваная да чаго-н. Сонечны бок. Паўночны бок. // перан. Асаблівасць чаго-н. А Вільня нейкі ўжо другі Паказвае свой бок. Панчанка. Усё ясна — не з таго боку падышоў.. [Андрэй] да справы. Шахавец.
// Адна з дзвюх паверхняў чаго-н. Правы бок матэрыі. 2. Напрамак на мясцовасці. Чатыры бакі свету. □ На горцы ціхай, невысокай, Каля засценка недалёка, У бок дарогі, ў глыбі сада Стаяла панская пасада. Колас. У тым баку, куды глядзела Аўдоцця, над абрысам лесу клубілася чорная хмарка дыму. Мележ.
// перан. Напрамак думкі, размовы і пад. Павесці гаворку ў іншы бок. 3. Мясцовасць, краіна. [Антось:] — Дачуўся я ад аднаго чалавека — ён з нашага боку, з-пад Лані, — што ты [Кірэй] вярнуўся. Дамашэвіч. У чужым баку вочы па кулаку. Прыказка.
4. Месца, справа або злева ад сярэдняй лініі. На другім баку вуліцы пачуліся галасы. Шамякін. Сымон гарадзіў плот ад Халуставага боку. Чарнышэвіч.
5. Прастора злева і справа. З левага боку, амаль да самага лесу на даляглядзе, распасціраўся луг. Брыль. І жыта расступілася ў бакі — Сярпы плывуць, нібы маладзікі... Панчанка.
6. Месца (мясцовасць), якое знаходзіцца на нейкай адлегласці ад чаго-н. Крыху ў бок ад.. [лагчынкі], на мяжы, разгацілася.. старая дзічка. Чорны.
7. Чалавек ці група людзей, якія супрацьстаяць другому чалавеку ці групе. Спрэчкі бакоў. □ Хацеў Грамабой адгарадзіць.. Ганскага і перацягнуць яго на свой бок. Крапіва. Усе сімпатыі паэта на баку Бандароўны — дзяўчыны незвычайнага хараства і мужнасці. Шкраба.
8. Састаўная частка, элемент чаго-н. Нарыс характарызуе істотныя бакі метаду сацыялістычнага рэалізму. Шкраба. [Зелянюк] нават узяў.. на сябе абавязак абладзіць гэту справу з фармальнага боку, каб не было ніякіх затрымак. Зарэцкі.
// Якія-н. рысы, уласцівасці, асаблівасці. Паказаць сябе з найлепшага боку. □ У эстэтычных пазіцыях маладога паэта былі і слабыя бакі. Клімковіч.
◊ Адваротны бок медаля — аб другім баку якой-н. справы (звычайна адмоўным). Бокам вылезці (выйсці)гл. вылезці. Бокі абівацьгл. абіваць. Бокі рвацьгл. рваць. Бок у бок — побач, адзін пры адным (стаяць, размяшчацца і пад.). Брацца за бокі (за жывот)гл. брацца. З аднаго боку..., з другога боку... (у знач. пабочн.) —ужываецца пры супастаўленні двух фактаў, з'яў. І ў той бок не глядзецьгл. глядзець. Ляжаць на бакугл. ляжаць. Намяць бакігл. намяць. На ўсе чатыры бакі — куды хочаш, абы-куды (ісці, праганяць і пад.). Не глядзець ні вока ні бокагл. глядзець. Не ў той бок глядзецьгл. глядзець. Пад (самым) бокам — зусім блізка. Стаць (перайсці) на боккаго гл. стаць. Стаяць начыімбакугл. стаяць. Шарахацца ў бакігл. шарахацца.
@бокам, прысл. 1. Плячом уперад, павярнуўшыся напалавіну. Айцец Амброзіо сядзеў у сваім маленькім кабінеціку ля пісьмовага стала, бокам да дзвярэй. Маўр. Гаспадыня.. бокам усунулася ў пакой. Бядуля.
2.Разм. Не прама, крыва. Ды граблі-пальцы, як чужыя.. Пяро трымаюць бокам, крыва І водзяць ручку баязліва. Колас.
3.Разм. Кружным шляхам, у абход. І тады зрабілася ясна — хмара пройдзе бокам. Карпаў.
// перан. Не непасрэдна, праз пабочных асоб. [Андрэй] бокам дачуўся, што бацька жыве, як і раней. Галавач. — Праўда, і грошы не малыя: тысяч з восем набярэцца, — паведамляе першы, спадзеючыся хоць бокам дазнацца, як паставіцца да такой сумы галоўбух. Скрыган.
◊ То бокам то скокам — як выпадзе, як давядзецца, пераадольваючы цяжкасці.
@бокс/11, -а, м.Від спорту, кулачны бой па асобых правілах. [Сяргей:] [Сцяпан] у нас быў чэмпіёнам па боксу ў часці. Мележ. [Карнейчык:] Лодар Касабуцкі ходзіць у часе працы па цэху і практыкуецца ў боксе. Крапіва.
[Ад англ. box — баксіраваць.]
@бокс/22, -а, м. Мужчынская стрыжка, пры якой валасы на скронях і патыліцы коратка выстрыгаюцца або выгольваюцца. Стрыгчыся пад бокс.
@бокс/33, -а, м. Адгароджаная частка памяшкання ў лячэбных установах для ізаляванага ўтрымання хворага. Хворага палажылі ў бокс. [Ад англ. box — скрынка.]
@болевы, -ая, -ае. Які мае адносіны да болю. Болевае адчуванне.
@болей, прысл. Тое, што і больш. Хай будзе сотня і болей Разам ляжаць плашчаніц, Мы перад імі на доле Не распластаемся ніц. Крапіва. Нідзе мяжы не згледзіш болей, І зніклі быльнік і палын. Колас. Злегла хворая Люба І ўжо болей не ўстала. Броўка.
@болт, балта, м. 1. Металічны стрыжань з галоўкай на адным канцы, а на другім з разьбой, на якую накручваецца гайка. Кох паказаў.. [Вейсу] канец адной рэйкі, на якой і следу не засталося ад замкоў і балтоў. Лынькоў.
2. Жалезны прут для замыкання аканіц і дзвярэй; просва. Прысніўся Дубягу ў абозе сон, Што ў родную хату прыехаў ён.. Аклікнуў — нікога, кругом цішыня. Прыкладамзбалтоў аканіцы сарваў І глянуў, і хаты сваёй не пазнаў. Танк.
@боль, -ю, м. Адчуванне фізічнай або маральнай пакуты. Гэтае яго [Іванава] недаўменне абарваў ашалелы ўдар у грудзі, нясцерпны боль пранізаў горла, коратка бліснула хмарнае неба, і ўсё назаўжды знямела... Быкаў. Я спачываў не раз у іх цішы, А сум і боль не гаслі ў душы: Палеглі ў бітве мінскія сады, Як адшукаць любімых дрэў сляды? Панчанка.
@болька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. Разм. Гнойная або запалёная ранка; язва, струп. [Васілька:] — Вы, дзядзя, ёдам памажаце больку, тады яна і загоіцца. Лынькоў.
@больш, прысл. 1.Выш. ст. да прысл. многа. [Насця:] Слова назад я не бяру, але хачу больш прыгледзецца да цябе. Крапіва. Сцёпка пільна сачыў за выразам твару настаўніка. А настаўніцкі твар усё больш і больш прасвятляўся. Колас.
// З колькаснымі назоўнікамі або з колькаснымі назоўнікавымі злучэннямі ўказвае на перавышэнне абазначанай колькасці. Больш за тону. Больш за метр. □ Нечакана зазванілі ў дробныя званы ў праваслаўнай кафедры. .. Званілі доўга, больш за пяць хвілін. Чорны.
2. У спалучэнні з прыметнікам або прыслоўем служыць для ўтварэння вышэйшай ступені. Міколка.. наважыўся падацца ў больш спакойнае месца, бліжэй да дзеда. Лынькоў. Усё гучней і больш рашуча чуліся патрабаванні міру, зямлі, свабоды. Дуброўскі.
3. У адмоўным сказе азначае: далей, у далейшым, ужо. Зязюля ў лесе больш не лічыць Гадоў старому ганчару. Бялевіч.
// Разм. Апрача гэтага, яшчэ. [Зэня:] — А больш ты [Паўлік]з кім там гаварыў? Чорны.
4. Пераважна, галоўным чынам. Брыдка стала братам, радзей пачалі яны са стрэльбай ды вудай цягацца, а больш гаспадаркай займацца. Якімовіч.
◊ Больш за ўсё — пераважна, часцей за ўсё, найчасцей. Больш-менш — у нейкай ступені, часткова. Больш таго — ужываецца, калі трэба падкрэсліць важнасць таго, што будзе сказана далей. Больш чым... — абсалютна, у вышэйшай ступені. Куды больш — на многа больш. Ні больш ні менш (як) —строга вызначаная сума, колькасць чаго-н. Тым больш (з дап. сказам) —ужываецца, калі трэба падкрэсліць важнасць прычыны, пра якую будзе зараз сказана.
@большасць, -і, ж. Большая частка, большая колькасць каго-, чаго-н. Большасць студэнтаў не ведалі яшчэ адзін аднаго. Карпюк. Войтава дарога і накіраванасць пераважнай большасці сялянства, у тым ліку і Аўгіні, ляжаць у розных роўніцах. Колас.
@большаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Павялічвацца, прыбаўляцца (у колькасці, велічыні, аб'ёме). Хутка пасля таго, як.. [старыя] вярнуліся, гасцей у хаце стала большаць. Мележ. А снегу ўсё большала, і вецер усё мацнеў. Васілёнак. Машыны стаяць, нецярпліва ўздрыгваюць, паток іх большае з кожнай хвілінай. Ракітны.
@большы, -ая, -ае.
1.Выш. ст. да прым. вялікі (у 1 знач.). Завостраныя вяршыні большых дрэваў, якія раслі ў яры, — бяроз, асін, алешын, — былі ўпоравень з узгоркамі. Мележ.
2. Старэйшы па ўзросту, званню і пад. Меншы брат крычыць на большага: — Хоць ты і старэйшы, а ў крыўду я табе не дамся! Якімовіч. [Вартавы:] Якога табе начальніка? [Дзед Бадыль:] Самага большага. Крапіва.
3.у знач. наз. Разм. Старэйшы, дарослы. [Мацвей] давольны быў і тым, што ўслужыў большым. Лобан.
4.у знач. наз. Значнае, важнае, істотнае. Згубіўшы большае, не шкадуй меншае. Прыказка.
@большыцца, -шыцца; незак. Станавіцца большым па колькасці, аб'ёме, велічыні. Здавалася, на вачах вырасталі з-пад снегу і большыліся чорныя праталіны зямлі. Краўчанка.
@бом, выкл. Разм. Слова, якое перадае гук звону або падобны на яго. — Бом, бом, — на нізкай ноце біў адзін звон. Арабей.
@бома/11, -ы, ж. Вялікі кол з зачэсаным плоскім канцом (у лесарубаў, плытагонаў); вага, рычаг. На ярусах [бярвення] стаяць маладыя хлопцы і сталыя мужчыны з бомамі ў руках. Колас.
@бома/22гл. бомы.
@бомала, -ы, ж. Абл. Званок ці прыстасаванне, падобнае на званок, якое начэпліваецца жывёліне на шыю, калі яна пасецца ў лесе. Недзе паблізу на збродлівым кані зазваніла бомала ды следам тоненька заржала жарабятка. Пальчэўскі.
@бомба, -ы, ж. Снарад (гарматны, авіяцыйны, ручны), начынены выбуховым рэчывам. Валя бачыла, як з-пад самалётаў пасыпаліся чорныя, падобныя на рыб, бомбы. Мележ.
@бомбавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бомбы. Бомбавы ўдар. □ Інтэрвалы паміж бомбавымі разрывамі бадай што ўжо і не заўважаліся. Чорны.
@бомбакіданне, -я, н. Прыцэльнае скіданне бомб з самалёта.
@бомбатрымальнік, -а, м. Прыстасаванне для падвешвання бомб на самалётах.
@бомканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бомкаць.
@бомкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Адзывацца звонкім гулам (пра звон, гадзіннік і пад.). Звон, нібыта на хаўтуры, засмучона з вежы бомкаў... Дубоўка.
// Звонка гусці. У палісадніку працавіта бомкаў чмель. Лынькоў.
@бомкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да бомкаць. Насценны гадзіннік над Ірынай галавой бомкнуў на палову адзінаццатай. Сабаленка.
@бомы, -аў; адз. (рэдка)бома, -ы, ж. Званочкі ў выглядзе пустых металічных шарыкаў з кавалачкамі металу ўсярэдзіне; прымацоўваюцца да хамута ці дугі. Крык і гоман на дарозе, Бомы стогнуць і звіняць. Колас. Дзесьці у прасторах празвінелі бомы. Трус.
@бонагл. боны1.
@бондар, -а, м. Майстар па вырабу драўлянай пасуды (бочак, дзежак, цаброў і пад.). Сымон, выдатны бондар на ўсю акругу, ..сыходзіў на дзень-другі з Ганніных воч куды-небудзь у суседні калгас падправіць абручы ці зрабіць каму пару новых дзежак. Лынькоў.
@бондарскі, -ая, -ае. Уласцівы бондару; які мае дачыненне да яго рамяства. Бондарскі інструмент.
@бондарства, -а, н. Бандарнае рамяство. Бондарства.. [Даніла] закінуў. Інструменты яго паржавелі. Бядуля.
@бондарыха, -і, ДМ -рысе, ж. Жонка бондара.
@бонза, -ы, м. 1. Будыйскі свяшчэннік і манах у Японіі і Кітаі. І з мармуру, і з бронзы, Каб славіцца ў вяках, Стаялі хмура бонзы З нагайкамі ў руках. Гаўрусёў.
2.Пагард. Пра надзьмутага ганарыстага чыноўніка.
[Яп. bond-zu — добры настаўнік.]
@бонна, -ы, ж. Выхавальніца малых дзяцей (звычайна іншаземка) у дваранскіх і буржуазных сем'ях дарэвалюцыйнай Расіі. І вырашыла [Алаіза], хоць з голаду будзе паміраць, а ў бонны, у гувернанткі не пойдзе. Арабей.
[Ад фр. bonne — нянька.]
@боны/11, -аў; адз.бона, -ы, ж. 1. Крэдытныя дакументы, якія даюць уладальніку права на атрыманне паказанай у іх сумы ў вызначаны тэрмін ад пэўнай асобы або ўстановы.
2. Часовыя папяровыя грошы, якія выпускаюцца звычайна мясцовымі ўладамі.
3.Папяровыя грошы, якія больш не ўжываюцца, а выкарыстоўваюцца для калекцыі.
[Фр. bon — талон, чэк (на плацеж).]
@боны/22, -аў; адз.бон, -а, м. 1. Плывучая загарода, якая выкарыстоўваецца пры лесасплаве, а таксама плывучыя загароды, якія перашкаджаюць варожым караблям праходзіць з мора ў гавань.
@бор/11, -у, М у бары; мн. бары, -оў; м. Стары густы сасновы лес, які расце на высокім месцы. Векавы бор. Цёмны бор. □ Верасы пад лісцем спалі, Бор зялёны гнуўся, Недзе пелі ў цёмнай далі Журавы ды гусі. Купала. Бягу думкай у край далёкі, У лес цёмны, у бор высокі. Цётка.
○ Карабельны бор — высокі, прыгодны для суднабудавання, сасновы бор.
@бор/22, -у, м. Хімічны элемент, які ўваходзіць у састаў многіх мінералаў. Бор і яго спалучэнні прымяняюцца ў ядзернай тэхніцы, а таксама ў медыцыне і сельскай гаспадарцы. [Ад лац. borax.]
@бор/33, -а, м. Стальны свердзел, які ўжываецца ў зубалячэбнай справе.
[Ад ням. Bohrer — свердзел.]
@бора, -ы, ж. Халодны моцны, парывісты вецер, які дзьме з гор на марскім узбярэжжы.
[Ад грэч. boreas — паўночны вецер.]
@боргес, -а, м. Друкарскі шрыфт, сярэдні паміж корпусам і петытам.
[Ням. borgis.]
@борзды, -ая, -ае. Хуткі, жвавы. На парозе паказаўся Мікіта, пачырванеўшы ад холаду і борздай хады. Колас. Рыпнулі дзверы, і борздыя, таропкія крокі сталі набліжацца. Пестрак.
// Рухавы, жывы. [Чалавек] зірнуў на нас борздымі чорнымі вочкамі, якія, здаецца, здольны пранізаць навылет. Сабаленка.
@бормашына, -ы, ж. Зубалячэбны апарат, якім прыводзіцца ў рух бор3.
@борны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бору2. Борны вазелін. Борная кіслата.
@борт/11, -а, М -рце; мн. барты, -оў; м. 1. Верхні край бакавой сценкі, а таксама бок марскога або рачнога судна, самалёта. Дзень, калі мы ступалі на борт парахода, быў для нас сапраўдным святам. Лынькоў. Блізка берагу.. Пятрусь надумаўся перайсці ад кармы да свайго месца — бакавога вясла. Пры гэтым пераходзе ён ступіў адной нагой на борт, і... усе апынуліся ў вадзе. Дубоўка. Над галовамі часта праляталі самалёты — цяжкія бамбардзіроўшчыкі з чорнымі крыжамі на бартах і вёрткія тупарылыя “ястрабкі” з чырвонымі зоркамі. Якімовіч.
// Сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і пад. Каля вагі стаяў цёмна-зялёны грузавік з адкінутымі бартамі. Паслядовіч.
2. Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і пад.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.
◊ Апынуцца (аказацца) за бортамгл. апынуцца. Выкінуць за бортгл. выкінуць.
[Фр. bord.]
@борт/22, -у, м. Адна з разнастайнасцей зярністых утварэнняў алмазу.
@бортмеханік, -а, м. Асоба, якая ўваходзіць у склад лётнага экіпажа і адказвае за стан і работу матораў, абсталявання, апаратаў і прыбораў (на самалёце, дырыжаблі).
@бортнік, -а, м. Уст. Той, хто займаецца бортніцтвам; пчаляр. На гэтых дубах палешукі-бортнікі рабілі цэлыя пчальнікі, зацягваючы туды па дзесятку вуллёў. Колас.
@бортніцтва, -а, н. Уст. Прымітыўнае лясное пчалярства, здабыча мёду дзікіх пчол, адзін з найбольш старадаўніх промыслаў на Беларусі.
@бортнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Уст. Займацца бортніцтвам.
@бортрадыст, -а, М -сце, м. Асоба, якая ўваходзіць у склад лётнага экіпажа, падтрымлівае сувязь з зямлёй і адказвае за стан радыёапаратуры.
@борцевы, -ая, -ае. Уст. Які мае адносіны да борці. Борцевыя пчолы. Борцевае пчалярства.
@борць, -і, ж. Уст. Вулей у выглядзе выдзеўбанай калоды або дупло ў дрэве, дзе жывуць пчолы. Зусім нечакана ў глухім лесе можна ўбачыць пчаліную калоду — борць, устаноўленую на высокім дрэве каля паляны. Самусенка.
@боршч, баршчу, м. Негустая страва, прыгатаваная з буракоў, капусты, інш. агародніны і прыпраў. Украінскі боршч. □ У той жа час у Васілёвай хаце ўсе таксама сядзелі за сталом, упоцемку сёрбалі боршч. Мележ.
@боршчык, -у, м. Негустая страва, прыгатаваная з бацвіння буракоў, шчаўя.
@бос, -а, м. У ЗША — гаспадар, кіраўнік прадпрыемства ці ўстановы, партыі, арганізацыі. Неяк адзін бос наняў [інжынера] сканструяваць на яго хімічным заводзе коміны з мінімальнай, але дазволенай санітарнымі правіламі вышынёй. Хомчанка.
[Англ. boss.]
@боскасць, -і, ж. Уласцівасць боскага.
@боскі, -ая, -ае. Тое, што і б о ж ы. — Хай сабе і так, але гэта справа не людзей, а боская справа, — ціхамірна казаў айцец Амброзіо. Маўр. Поп Мацей, падлізнік боскі, Павярнуць рашыў да вёскі Тварам. Крапіва.
@босы, -ая, -ае. Неабуты, з голымі нагамі; басаногі. Босыя, паколатыя і падрапаныя пожняю ногі асцярожна ступаюць па гладкай, убітай, як ток, сцежцы. Мележ.
@бот/11гл. боты.
@бот/22, -а, М боце, м. Невялікае вёсельнае, паруснае або маторнае судна. Маторны бот. Рыбалоўны бот. [Гал. boot.]
@боты, -аў; адз.бот, -а, М боце, м. 1. Абутак з высокімі халявамі (скураны, гумавы і пад.). [Ніна] зняла левы бот і з-пад халявы выняла невялікую паперку — запіску ад Тураўца. Мележ. На будоўлі кожны дзень з'яўлялася сціплая невысокая жанчына ў гумовых ботах і ў цёплай хустцы. Грахоўскі.
◊ Боты-скараходы — у казках: чарадзейныя боты, якія хутка пераносяць на вялікія адлегласці таго, хто іх абуе. Дурны як ботгл. дурны. Лізаць ботыкаму гл. лізаць. Пад ботам (быць, апынуцца) — апынуцца пад уладай, аказацца ў поўнай залежнасці ад каго-н.
@боўдзіла, -а, н. Разм. пагард. Пра чалавека разумова адсталага; недарэка. Стаю, як боўдзіла якое, не ведаючы, што казаць і што рабіць. Сабаленка.
@боўтанка, -і, ДМ -нцы, ж. Тое, што і б а ў т у х а. [Цётка] сустрэла яго на парозе сянец з ражкай парасячай боўтанкі і ласкава папрасіла ў хату. Дуброўскі.
@боўтанне, -я. н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. боўтаць.
@боўтацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плюхацца з аднаго боку ў другі, вагацца (пра вадкасць у пасудзіне). Чутно было, як боўталася з бляшаным адзвонам вадкасць у бітонах. Дуброўскі.
// Матляцца, целяпацца. Да зброі Антось меў нястрыманую цягу, ён ухітраўся разабраць і пачысціць вялізны рэвальвер, які звычайна боўтаўся ў драўлянай кабуры пры баку ў дзядзькі Міхала. Хадкевіч. На рамяні [у камандзіра] кольт боўтаецца. Лынькоў.
2. Рухацца ў вадзе ў розных напрамках; плюхацца. Мы ўсю ноч напралёт боўталіся ў рэчцы. Гурскі.
3. Шукаць што-н. у якой-н. вадкасці, страве лыжкай ці чым-н. іншым. Джвучка боўтаецца лыжкай у халадніку — ловіць агуркі, сёрбае праз зубы жыжку. Пташнікаў.
@боўтаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. 1. Рухаць чым-н. у вадкасці; мяшаць, перамешваць што-н. вадкае; плюхаць. Ціха ля агню, толькі трашчыць вогнішча ды ў лозах у вадзе, што злецілася, боўтае рыба. Пташнікаў. На ім [услоне] стаяла дзежка цеста, І апалонік то і дзела Па дзежцы боўтаў жвава, смела. Колас. Лыжкаю, якую бывалыя рукі лыкам прывязалі да галінкі, .. [Пархвеныч] боўтае ў вядзёрку, збірае накіп з юшкі. Накіпу ўжо і няма, а ён усё боўтае ды боўтае лыжкаю. Карамазаў.
2.чым. Рабіць рухі чым-н. звешаным. Падлубны ціхенька пасвістваў, боўтаючы нагамі пад лавай. Пестрак.
@боўтнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. і аднакр. 1. Кінуцца, упасці ў ваду, нырнуць; плюхнуцца. Чуваць, як боўтнуўся бабёр Каля карчоў у раску. Бялевіч. Раптам нешта доўгае і чорнае шпарка слізганула.. і боўтнулася ў ваду. Ляўданскі.
2.чым. Разм. Боўтнуць (у 1 знач.). [Анісім] боўтнуўся лыжкай у місе баршчу і на гэтым загавеў. Сабаленка.
@боўтнуць, -ну, -неш, -не; зак. 1.Аднакр. да боўтаць.
2. Тое, што і боўтнуцца (у 1 знач.); плюхнуць. Вунь боўтнула з разгону лягушка, аж пырскі дасталі да задзірыстага Паўлікавага носа. Даніленка.
3.Разм. Кінуць што-н. у ваду. Па дарозе.. [Тварыцкі] боўтнуў аплецены дротам гаршчок у ваду. Чорны.
4.перан. Разм. Сказаць што-н. Недарэчы.
@боўць, выкл. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл. боўтаць — боўтнуць і боўтацца — боўтнуцца. А тут Толя вадою знячэўку — як плюхне!.. Ты да яго, а ён — боўць, боўць рукамі і нагамі і паплыў. Брыль.
@бохан, -а, м. Выпечаны хлеб пераважна круглай формы. А з печы бохан вымеш — ён ружовы, Як жнівеньскага сонца дыск барвовы. Гаўрусёў. На выцягнутых руках Лукаш трымаў вышываны ручнік, а на ім — бохан хлеба. Сабаленка.
@бохаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Моцна стукаць нагамі пры хадзьбе. [Рыбін] бохаў ботамі на ўсю шырыню крокаў і на павароце амаль што не збіў.. [Веру] з ног. Пестрак.
@бохнуць, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да бохаць.
@боцікі, -аў; адз.боцік, -а, м. 1.Памянш. да боты.
2. Від жаночага абутку. Волька пераабулася ў боцікі, апранула паліто, і.. [дзяўчаты] выйшлі з пакоя. Даніленка.
3. Тое, што і аканіт.
@боцман, -а, м. Званне малодшага (старшынскага) каманднага саставу на караблі.
// Асоба, якая мае такое званне.
[Гал. bootsman — начальнік над матросамі.]
@бочачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. 1.Памянш. да бочка.
2. Невялікая бочка. Тады паднялася маснічына, і адтуль гаспадыня дастала пукатую бочачку. Ермаловіч.
@бочка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. 1. Вялікая цыліндрычная пасудзіна з двума плоскімі днішчамі, зробленая з выпуклых драўляных клёпак, сціснутых абручамі, або з бляхі. Пажарная бочка. □ У газеце .. [Малькевіча] назвалі “шашалем” за тое, што зводзіў калгасныя лясы на бочкі, цабэркі, ражкі і збываў гэты тавар тым жа калгасам па дарагой цане. Дуброўскі.
2. Руская мера вадкіх і сыпкіх цел, роўная сарака вёдрам (каля 500 л), якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы. Бочка аўса. 3. Адна з фігур вышэйшага пілатажу.
◊ Ад усіх бочак затычкагл. затычка. Бочка з порахам — пра напружаныя адносіны паміж кім-н., якія пагражаюць выліцца ў сутычку, вайну. Бяздонная бочка — а) пра тое, што патрабуе вялікіх затрат і не акупляе сябе; б) пра таго, хто можа многа выпіць спіртнога і не ап'янець. Нясе як з бочкі — моцна чуваць пах гарэлкі, віна ад чалавека, які выпіў. Сорак бочак арыштантаў (нагаварыць) — шмат неверагодных гісторый расказаць. Як у бочку (кашляць, гаварыць і пад.) — кашляць (гаварыць) глухім голасам, падобным на гук сказанага ў бочку. Як у бочку (ліць) — многа піць і не п'янець. Як у бочцы селядцоўгл. селядзец.
@бочкавы, -ая, -ае. Які трымаецца ў бочках. Бочкавае піва.
@бочкападобны, -ая, -ае. Які мае выгляд бочкі.
@бошы, -аў; адз.бош, -а, м. Пагардлівая мянушка немцаў у Францыі, якая з'явілася ў час сусветнай вайны 1914—1918 гг.
[Фр. boche.]
@боязна, прысл. 1.у знач. вык. Разм. Страшна. З гулам і свістам каменне ляцела ў адзін і другі бок. Боязна было трапіць пад камень, але затое і цікава, як на сапраўднай вайне. Лобан. Вярнуўшыся ад печы, Захарыха глянула зноў так строга, што Хадосьцы стала боязна. Мележ.
2. Са страхам, баючыся. Жанчыны боязна падышлі бліжэй. Лынькоў.
@боязь, -і, ж. Адчуванне страху, небяспекі. З незразумелай бояззю, сцішаная і засмучаная, ішла.. [Поля] за Сашай у двор. Шамякін. Я перамог у сабе боязь і ва ўмоўлены час накіраваўся да генерала. Карпюк.
@бра, нескл., н. Насценнае асвятляльнае прыстасаванне. У паркеце адсвечваліся ножкі крэслаў, халодныя грані калонаў, гронкі вясёлкавых бра. Скрыган.
[Фр. bras — рука.]
@брава, выкл. Вокліч, які азначае захапленне, пахвалу, адабрэнне. Дзеда Тодара ссадзілі са сцэны. Гушкалі, крычалі: “Брава!” Пташнікаў.
[Іт. bravo.]
@бравада, -ы, ДМ -дзе, ж. Паказная легкадумная смеласць. Купалаўскі рамантызм гераічны. Няма ў ім меланхалічнай расслабленасці, чуллівай ідэалізацыі “даўніны”, а тым больш таннай бравады. Бярозкін.
[Фр. bravade.]
@бравіраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бравіраваць.
@бравіраваць, -рую, -руеш, -руе; незак., чым і без дап. Пагарджаць чым-н. дзеля паказной храбрасці; выстаўляць напаказ што-н., задавацца; выхваляцца. У той момант.. [Славік] узненавідзеў кранаўшчыцу. І вось цяпер бравіруе смеласцю да парушэння правілаў тэхнікі бяспекі. Шамякін.
@бравісіма, выкл. Тое, што і брава, але ў больш моцнай ступені.
[Іт. bravissimo.]
@бравурнасць, -і, ж. Уласцівасць бравурнага.
@бравурны, -ая, -ае. Шумны, бадзёры, прыўзняты (пра музыку). Бравурная мелодыя не то марша, не то факстрота ўскалыхнула ўсіх. Лынькоў.
[Ад фр. bravoure — храбрасць, мужнасць.]
@бравы, -ая, -ае. Мужны з выгляду, маладзецкі; удалы. Нашы героі былі хлопцы бравыя і.. ўзброеныя. Якімовіч.
@бравэрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Верхняя кароткая мужчынская вопратка звычайна з аўчын, абцягнутых саматканым сукном. Пракоп прыглядаецца, пазнае. .. Лісіная шапка, кароткая на аўчынах бравэрка, суконныя нагавіцы з некаторым намёкам на галіфэ. Гэта Ігнат Чыкілевіч. Колас.
@брага, -і, ДМ бразе, ж. 1. Рошчына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт.
// Адходы пасля такой перагонкі ў выглядзе рэдкага цеста. Каля хлеўчука ў кутку грэўся на сонцы здаравенны вяпрук.., адкормлены брагай. Дуброўскі.
2. Пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам; бражка. Дацэнт ведаў рэцэпт, як зварыць моцную брагу, такую брагу, што ад трох шклянак чалавек п'яным рабіўся. Колас. [Шаблюк:] — Хадзем, я вас мядовай брагай пачастую. Шамякін.
@браджэнне, -я, н. 1. Працэс распаду арганічных рэчываў, які адбываецца пад уплывам мікраарганізмаў або вылучаных з іх ферментаў. Спіртавое браджэнне. 2.перан. Хваляванне, узрушэнне, узбуджэнне. Браджэнне розумаў. Рэвалюцыйнае браджэнне.
@брадзіла, н. Тое, што выклікае браджэнне (у 1 знач.).
@брадзільны, -ая, -ае. Які мае адносіны да браджэння (у 1 знач.). Брадзільная вытворчасць. // Які служыць для браджэння. Брадзільны чан.
@брадзільня, -і, ж. Памяшканне на бровары, дзе ў спецыяльных брадзільных чанах адбываецца працэс браджэння.
@брадзіць/11, браджу, бродзіш, бродзіць; незак. 1. Павольна, не прытрымліваючыся дарогі і пэўнага кірунку, хадзіць; блукаць. Міхалка брадзіў за Скуратовічавымі каровамі па пакошы і пожні ніў. Чорны. Ходзіць ён [казёл] па ельніку, Бродзіць па бярэзніку. Якімовіч.
// Перамяшчаючыся, наведваць розныя месцы, пранікаць куды-н. Бродзіць вецер шумлівы, стоногі, Белых зайцаў па моры пасе. Бядуля.
2. Рабіць, пракладваць брод (у 2 знач.).
@брадзіць/22, бродзіць; незак. Знаходзіцца ў стане браджэння (у 1 знач.). Сок вінаградны недзе ў бочках бродзіць. Рудкоўскі.
@брадзяга, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзязе, Т -ай (-аю), ж. Тое, што і валацуга, бадзяга2. [Алесь:] — А то ты [Мікалай] сам брадзягаю жывеш, а пра іншых клапоцішся... Чорны. [Даніла:] — Марынка, чула ты брадзягу? Ой, абармот жа, абармот! Колас.
@брадзяжыць, -жыць; незак. Тое, што і валачыцца, бадзяцца. [Барановіч:] — Жыве тут Мікалай Жыгунец. ..Дык ён.., як верабей пад страхою, жыў, па свеце цягаўся, брадзяжыў. Чорны.
@брадзячы, -ая, -ае. Які не мае пастаяннага месца жыхарства; пераходзіць з месца на месца; вандроўны. Тут [на захадзе ад былога Скуратовічавага хутара] і гонту рабілі, і цэглу. .. Былі і брадзячыя рамеснікі — краўцы, стальмахі. Чорны.
// Звязаны з пастаяннай пераменай месца жыхарства, з пастаяннымі пераездамі. Брадзячае жыццё.
@браднік, -а, м. Рыбалоўная сетка для лоўлі рыбы на мелкаводных месцах. У гэтай азярыне тапталася з брадніком чарада жанчын. Колас. [Міхась:] — Я нядаўна быў на тым беразе з бацькам. Хадзілі брадніком рыбу лавіць. Якімовіч.
@брадок, -дка, м. Памянш. да брод (у 1 знач.); невялікі брод. Успомніў [Алесь], што трэба пераязджаць гразкі брадок, і пагнаў каня. Чарнышэвіч.
@бражка, -і, ДМ -жцы; Р мн. -жак; ж. Тое, што і брага (у 2 знач.). [Клаўдзя:] — Пасядзіце [Ігнат Андрэевіч] яшчэ, калі ласка... я вас бражкай пачастую, з мёдам... Шамякін.
@бражны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да брагі.
@бразгалка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Разм. Тое, што і бразготка.
@бразганне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бразгаць, а таксама гукі, якія ўтвараюцца пры гэтым дзеянні.
@бразгат, -у, М -гаце, м. Гук, які ўтвараецца металічнымі прадметамі пры ўдары адзін аб другі або аб што-н. цвёрдае. Гаспадыня тым часам клала ў ляжанку сухія, тонкія паленцы, а бразгат скаварады сведчыў аб тым, што будзе пачастунак. Колас. [Антон] быў такі насцярожаны, што ўздрыгануўся, як ад раптоўнага грому, ад ціхага бразгату сенечнай клямкі. Чорны.
@бразгатанне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бразгатаць, а таксама гукі, якія ўтвараюцца пры гэтым дзеянні.
@бразгатаць, -гачу, -гочаш, -гоча; незак., чым і без дап. Дробна, часта бразгаць. Аркестр іграў факстрот, часта і гулка бухкаў барабан, звінелі і бразгаталі медныя талеркі. Хадкевіч. Недзе ў глыбіні саду бразгатаў ланцугом сабака. Лупсякоў.
@бразгатлівы, -ая, -ае. Які ўтварае многа бразгату.
@бразгацець, -гачу, -гаціш, -гаціць; -гаціце; незак. Тое, што і бразгатаць. Грук таўкачоў глуха аддаваўся па хаце, і пасля кожнага ўдару штось бразгацела на паліцы, дзе стаялі міскі з лыжкамі. Колас.
@бразгацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. Тое, што і бразгаць; стукацца. Бразгацца ў дзверы. □ [Лях:] — Садзіцеся на той канец, у нос. Тут я сам буду, — і ён пачаў бразгацца каля калка з ланцугом. Лобан.
@бразгаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Утвараць кароткія звонкія гукі, удараючы чым-н. па металічных, шкляных і інш. прадметах. За плячыма ў Даражкова была скрынка з інструментам; там бразгалі адно аб адно гаечныя ключы, балты, кастылі. Васілёнак.
// чым. Рабіць, выклікаць шум, гукі ўдарамі металічных або шкляных і інш. прадметаў аб што-н. Нехта ідзе да дзвярэй хаты Рудзінскіх і бразгае клямкаю. Скрыган. У кухні засталася адна маці — яна яшчэ доўга там бразгала посудам. Хадкевіч.
◊ Бразгаць зброяй — пагражаць вайною.
@бразготка, -і. ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. 1. Дзіцячая цацка, пры ўзмахванні якой утвараецца бразгат, шум. Дзікавіцкі, чакаючы абеду, сядзеў на рагу стала з унукам на каленях, які прытанцоўваў і стукаў бразготкай то аб стол, то па галаве дзеду. Дуброўскі.
2.толькі мн. (бразготкі, -так). Бомы, званочкі. Чуецца ржанне коней, звон бразготак і музыка. Козел. Не відаць было зухаватых “братоў”, пралятаючых з форсам, з бразготкамі на падбадзёраным цуглямі і пугай кані. Крапіва.
3. Невялікі прадмет, які з'яўляецца аздобай. Пецька — піжон. Тыдзень есці не будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. Мехаў. [Галя:]— А што гэта такое? Бразготкі нейкія? [Міход:] — Добрыя бразготкі. Гэта ж золата... Сабаленка.
4. Спецыяльная прылада для ўтварэння гукаў, падобных на трэск; трашчотка.
@бразгучы, -ая, -ае. Які можа бразгатаць. Браў бубен я бразгучы, плоскі. Каб адагнаць і боль і страх, Я так лупіў, што адгалоскі Звіняць дагэтуль у вушах. Грачанікаў.
@бразджаць, -джу, -джыш, -джыць; незак. Тое, што і бразгатаць.
@бразнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Моцна, з сілай упасці; грымнуцца, грукнуцца. Бразнуцца вобземлю.
@бразнуць, -ну, -неш, -не; зак. 1. Утварыць кароткі звонкі гук, ударыўшы па металічным, шкляным ці інш. прадмеце. Я чуў, як зачыніліся вароты ў садку, як потым бразнула клямка і шарганула ў сенцах засаўка. Баранавых. Дзверы сянец бразнулі, і босая Параска ціха, як кошка, прайшла па двары. Лобан.
// чым. Ударыўшы металічным або шкляным прадметам па чым-н., утварыць гук. Аднак варта каму бразнуць талеркай ці нават хоць бы зняць з хлеба настольнік, як.. [кот] ужо тут. Якімовіч. Варта было ветру бразнуць форткай, як.. [Іна] ажывала, выбягала на веранду, а потым, расчараваная, садзілася дзе-небудзь у кутку. Ваданосаў.
2.каго-што. З сілай кінуць, выклікаўшы, шум, гук; грымнуць. Даніла ўсё ж такі схапіў Дудзько за грудзі, падняў і бразнуў аб зямлю. Пестрак. Бушыла з размаху бразнуў аб падлогу ўсё, што трымаў у руках, — кнігі.., лінейку, мел — і ў адзін міг апынуўся каля Арэшкіна, тварам у твар. Шамякін.
3.перан. Разм. Пазваніць па тэлефоне каму-н. — Гэта мне, ёлупу, навука! — бубніць Дзямян Лукіч. — Падвёў карэспандэнт... Абяцаў даць у газету, калі мы поўным ходам разгорнем уборку, а што атрымалася?.. Няўжо так ужо цяжка было мне бразнуць, удакладніць? Аношкін.
@бразь, выкл. у знач. вык. Ужываецца ў знач. дзеясл. бразнуць, бразнуцца. А Марылька набрала кашы ды бразь лыжкай па лаве. Брыль.
@брак, -у, м. 1. Недабраякасны тавар; прадметы вытворчасці, якія маюць тую ці іншую загану. [Лявон:] — Як жа так! Хіба можна Вырабляць сягоння брак? Корбан.
// Загана, пашкоджанне, дэфект у чым-н. Брак, нізкая якасць вырабаў, кім бы яны ні дапускаліся, заўсёды звязаны з непапраўнымі матэрыяльнымі і маральнымі выдаткамі. Машэраў. Адна з дэталей папярэдняй пліты была з бракам. Паслядовіч.
2.Разм. Нястача, адсутнасць, недахоп чаго-н.
[Ням. Brack.]
@бракаванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. бракаваць (у 1 знач.).
@бракаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад бракаваць.
2.у знач. прым. Які мае дэфекты. Бракаваныя вырабы.
@бракавацца, -куецца; незак. Зал. да бракаваць (у 1 знач.).
@бракаваць, кую, куеш, куе; незак., каго-што. 1. Прызнаваць што-н. недабраякасным, заганным. Бракаваць тавар. // Адмаўляцца ад каго-, чаго-н., адвяргаць што-н. [Маці:] — Ну дзякаваць і.. [Сяргею Пятровічу] і ўсім, што не бракуюць цябе [Касю]. Дубоўка.
2.безас. Неставаць, не хапаць; быць у недастатковай колькасці. Праўда, у.. [Аксёна Верамеевіча] бракавала ведаў, але Гаруноў амаль не заўважаў гэтага. Дуброўскі. [Пішчыкаву] патрэбен быў час на гаворку аб жыцці-быцці, а ў лётчыкаў на вайне часу бракавала. Алешка.
@браканьер, -а, м. Той, хто займаецца браканьерствам. А браканьер пускае ў ход усе забароненыя прылады лоўлі і нават узрыўчатку. Вірня. [Фр. braconnier.]
@браканьерскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да браканьера, да браканьерства. Браканьерскі спосаб палявання.
@браканьерства, -а, н. Паляванне або лоўля рыбы ў недазволеным месцы, у забароненыя тэрміны або забароненымі спосабамі. Было і такое, калі нехта трахануў толам плёс на рэчцы, і ў рэдакцыю адной з газет паляцела пісьмо, што ў раёне няма барацьбы з браканьерствам. Паслядовіч.
@браканьерыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. Разм. Займацца браканьерствам. У калгас на работу [Сенька] не пайшоў і наогул адмовіўся ад усякай работы, а выбраў сабе іншы занятак — пачаў на вачах браканьерыць на рэчцы і азёрах. Краўчанка.
@бракароб, -а, м. Той, хто дапускае брак у рабоце; нядобрасумленны работнік. — Мы, таварышы, — гаварыла майстар цэха,— спаборнічаем за тое, каб наш цэх стаў калектывам камуністычнай працы. Дык хіба мы можам цярпець бракаробаў у нашай сям'і? Сабаленка.
@бракаробства, -а, н. Недабраякасная работа, якая прыносіць брак (у 1 знач.). Пасля майстра цэха выступалі слесары, токары, але ніхто адкрыта не асудзіў выпадку бракаробства. Сабаленка.
@бракаўшчык, -а, м. Той, хто займаецца бракоўкай.
@бракаўшчыца, -ы, ж. Жан. да бракаўшчык.
@бракёр, -а, м. Тое, што і бракаўшчык.
@бракёрскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бракёра.
@бракнуць, -не; незак. Павялічвацца ў аб'ёме ад вільгаці, набухаць.
@браковачны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бракоўкі.
@бракоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле дзеясл. бракаваць (у 1 знач.).
@бракоўны, -ая, -ае. Які мае якую-н. загану, брак, не адпавядае запатрабаванням. А як жа.. [бульба] на смак? — схамянулася маці. — Можа якая бракоўная? Якімовіч.
@брама, -ы, ж. Шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш. Гарадская брама. Заводская брама. Жалезная брама. □ Ад вуліцы дом адгароджваў шчытны дашчаны плот з высокай, падобнай на арку, брамай і з масіўнай форткай. Хадкевіч.
@брамка, -і, ДМ -мцы; Р мн. -мак; ж. 1.Памянш. да брама.
2. Прахадныя варотцы (звычайна пры браме або вялікіх варотах); фортка, веснічкі. Брамка на школьны двор была зачынена. Шамякін. Я сышоў са шляху, накіраваўся да варот і адчыніў вузенькую брамку, прарэзаную ў варотах. Ракітны.
3.Разм. Дэталь паляўнічага ружжа. Насадзіць пістон на брамку.
@брамнік, -а, м. Уст. Вартаўнік, дзяжурны пры браме, пры ўваходзе куды-н. Брамнік з грукатам адчыніў перад возам браму. Караткевіч.
@брамніца, -ы, ж. Жан. да брамнік.
@брамсель, -я, м. Самы верхні (прамы) даруе.
[Гал. bramzeil.]
@брам-стэньга, -і, ДМ -ньзе, ж. Верхняя частка мачты на караблі.
@брандвахта, -ы, ДМ -хце, ж. 1. Вартавое судна на рэйдзе або ў порце для назірання за выкананнем устаноўленых правіл руху караблёў, шлюпак і пад.
2. Дапаможнае судна землечарпальнага каравана.
[Гал. brandwacht.]
@брандмайстар, -тра, м. Уст. Начальнік пажарнай каманды. Не дрэнныя брандмайстар вочы мае: Надоечы Здалёк Убачыў ён дымок А дыму ж без агню, напэўна, не бывае. Крапіва.
[Ням. Brandmeister.]
@брандмаўэр, -а, м. Капітальная глухая вогнетрывалая сцяна, якая ў супрацьпажарных мэтах падзяляе сумежныя пабудовы або часткі аднаго будынка.
[Ням. Brandmauer.]
@брандспойт, -а, М -йце, м. 1. Пераносная пажарная помпа.
2. Металічны наканечнік на пажарным рукаве для накіроўвання струменя вады. Віктар схапіў у свае рукі брандспойт і струмень вады накіраваў на людзей. Лобан.
[Гал. brandspuit.]
@брандэр, -а, м. 1. Судна, нагружанае выбуховымі або лёгказапальнымі рэчывамі, якое прызначалася даўней для падпальвання непрыяцельскіх суднаў.
2. Судна, якое затапляецца пры ўваходзе ў гавань, бухту з мэтай загарадзіць уваход або выхад з яе.
[Ням. Brander.]
@бранзаванне, -я. н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бранзаваць.
@бранзаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад бранзаваць.
2.у знач. прым. Пакрыты бронзай.
@бранзавацца, -зуецца; незак. Зал. да бранзаваць.
@бранзаваць, -зую, -зуеш, -зуе; незак., што. Пакрываючы тонкім слоем бронзы або фарбуючы, надаваць чаму-н. выгляд бронзы.
@бранзавець, -ею, -ееш, -ее; незак. Свяціцца, зіхацець колерам бронзы. Зноў бранзавеюць шышкі на ялінах, Зноў восень на бярэзніках ляжыць... Караткевіч.
@бранзалет, -а, М -леце, м. Упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з высакародных металаў, слановай косці і пад., якое носяць на руцэ вышэй кісці. Пятро Іванавіч націснуў кнопку, аддаў загад і праз некалькі хвілін у кабінет.., ззяючы завушніцамі, каралямі і бранзалетамі, увайшла высокая пышная бландзінка. Арабей.
@бранзалетка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. Тое, што і бранзалет.
@браніраванне/1, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. браніраваць.
@браніраванне/2, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. браніраваць.
@браніраваны/1, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад браніраваць.
@браніраваны/2, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад браніраваць.
2.у знач. прым. Пакрыты бранёю (у 2 знач.). [Залыгін:] — Браніраваны поезд прыбыў у распараджэнне Мінскага Савета. Мележ.
@браніравацца/1, -руецца; незак. Зал. да браніраваць.
@браніравацца/2, -руецца; незак. Зал. да браніраваць.
@браніраваць/1, -рую, -руеш, -руе; незак. Замацоўваць каго-, што-н. за кім-, чым-н., рабіць што-н. недатыкальным. Браніраваць месцы ў гасцініцы. Браніраваць білет на самалёт.
@браніраваць/2, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Пакрыць (пакрываць) бранёю (у 2 знач.). Браніраваць кабіну.
@бранхіёлы, -аў; адз.бранхіёла, -ы, ж. Самыя дробныя разгалінаванні бронхаў.
@бранхіт, -у, М -хіце, м. Запаленне слізістай абалонкі бронхаў.
@бранхіяльны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бронхаў. Бранхіяльныя залозы. Бранхіяльная астма.
@браны, -ая -ае. Уст. Вытканы ўзорамі, перабіраны. Браная коўдра.
@браня, -і, ж. 1. У старадаўнасці — засцерагальнае металічнае адзенне воіна — панцыр, латы, кальчуга. Без лат, у латах і брані Чые, чые тут ногі не хадзілі! Астрэйка.
2. Стальная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка. Снарад, відаць, прабіў браню, бо танк узарваўся. Шамякін.
@браня... (гл.броне...). Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжываецца замест “броне...”, калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: бранябойны, браняпоезд.
@бранябойка, -і, ДМ -бойцы; Р мн. -боек; ж. Разм. Процітанкавае бранябойнае ружжо. Пажылы барадаты мужчына з бранябойкай на плячы прагна, з захапленнем паглядаў навокал, радуючыся, што бачыць, як і раней, гэтае хараство. Мележ.
@бранябойны, -ая, -ае. Які прабівае браню; прызначаны для стральбы па браніраваных цэлях. Бранябойны снарад. Бранябойная куля. Бранябойнае ружжо.
@бранябойшчык, -а, м. Стралок, узброены бранябойным ружжом. З другім браневіком “Кацюшы” не пашанцавала: яго паспяшаўся прабіць бранябойшчык з.. супрацьтанкавага ружжа. Брыль.
@бранявік, -невіка, м. Бронеаўтамабіль, прызначаны для разведкі, аховы і сувязі. Вестка пра смерць камандзіра дайшла да нас у той час, калі мы ўбачылі браневікі. Карпюк. Карэкціроўшчык сядзеў на зрубе адрынкі, стараючыся праз бінокль.. дакладна акрэсліць месца знаходжання браневіка. Брыль.
@бранявы, -ая, -ое. Які мае адносіны да брані.
// Пакрыты бранёю. [Аляксей] не ведаў стомы, цэлыя суткі праседжваючы ў сцюдзёным бранявым каўпаку. Мележ.
@бранякатэр, -а, м. Браніраванае судна невялікага водазмяшчэння, прызначанае для баявых дзеянняў галоўным чынам на рэках.
@браняносец, -носца, м. 1. Вялікі браніраваны ваенны карабель з магутнай артылерыяй на борце. Браняносец “Пацёмкін”. □ Сёмка-матрос, жартуючы, назваў параход браняносцам. Лынькоў.
2. Млекакормячая жывёліна, пакрытая рагавым панцырам з акасцянелых скурных шчыткоў (водзіцца ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы).
@браняносны, -ая, -ае. Пакрыты бранёю (у 2 знач.). Браняносны крэйсер.
@браняпоезд, -а, М -дзе; мн. бронепаязды, -оў, м. Браніраваны поезд, прызначаны для баявых дзеянняў у паласе чыгункі. Гітлераўцы выслалі да месца дыверсіі браняпоезд. Шамякін.
@бранятанкавы, -ая, -ае. У выразах: бранятанкавыя войскі, бранятанкавыя часці — адзін з галоўных родаў войск сучасных армій, аснову якога складаюць танкі і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі.
@брас/11, -а, м. Снасць на марскім судне, якая прывязваецца да рэяў для вярчэння іх у гарызантальнай плоскасці.
[Гал. bras.]
@брас/22, -у, м. Асобы стыль плавання, пры якім рукі рухаюцца пад вадой.
[Фр. brasse.]
@брасіст, -а, м. Спартсмен, які плавае брасам.
@брасістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да брасіст.
@браскатаць, -качу, -кочаш, -коча; незак. Тое, што і бразгатаць.
@браскацець, -качу, -каціш, -каціць; незак. Тое, што і бразгацець.
@браскаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Тое, што і бразгаць.
@браскотка, -і, ж. Тое, што і бразготка.
@брат, -а; мн. браты, -оў; м. 1. Кожны з сыноў у адносінах да другіх дзяцей гэтых жа бацькоў. Бацька.. [Марынкі], Раман Дзянісавіч, маці і малодшы брат Міша .. вячэралі. Хадкевіч. На другой палове [вагона] месціцца дзіцячы тапчан, тут жа спіць Міколаў старэйшы брат. Лынькоў.
2. Усякі чалавек, якога яднае з тым, хто гаворыць, агульнасць радзімы, класавых інтарэсаў, становішча, умоў. Браты па класу. Браты-славяне. □ Дняпроўцы прынялі на сябе галоўны ўдар, уласнымі грудзьмі прыкрылі ўкраінскіх братоў. Шамякін.
3.Разм. Форма сяброўскага звароту да мужчыны. — Давай, брат, падкіну! — параўноўваючыся з салдатам, спыніў.. [шафёр] машыну. Васілевіч. [Карнейчык:] Я, брат, дарогу тут ведаю, заплюшчыўшы вочы магу патрапіць. Крапіва.
4. Член рэлігійнай секты; манах.
○ Малочны брат (сястра) — сын (дачка) мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама гэтыя дзеці ў адносінах да дзяцей мамкі.
◊ Ваш брат — вы і на вас падобныя. [Маеўскі:] — Мы людзі навучаныя не горш за вашага брата, салдата. Бачылі і не такое. Шамякін. На брата — на кожнага. — Наташачка, золатка, слухай мяне, — верхаводзіў Лукаш, — па дзвесце на брата. Лобан. Наш брат — я і на мяне падобныя. Таварышы давалі наказ: “Працуй шчыра, любі людзей, не падвядзі нашага брата, журналіста”. Сергіевіч. Ні брат ні сват — зусім чужы, ніякі не родны. Ні свата ні брата — без родных, без сваякоў, без радні, адзінокі. Сам чорт не браткаму — пра таго, хто ні ад каго, ні ад чаго не залежыць, каму ўсё лёгка даецца. Свой брат — пра чалавека аднолькавага стану і становішча.
@братавая, -ай, ж. Жонка брата. Пасля ж прыйшлося рознае пачуць ад брата, а ад братавай, — што і казаць... Брыль.
@братазабойства, -а, н. 1. Забойства свайго брата.
2. Забойства чалавека свайго класа, сваёй нацыі, свайго народа ў часе вайны. І вось пайшло акопнае братанне. Братазабойства — усім адна бяда. Звонак.
@братазабойца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж. Забойца свайго брата.
@братазабойчы, -ая, -ае. Які мае адносіны да братазабойства (у 2 знач.). Братазабойчая вайна.
@братанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. братацца.
@братаў, -ава. Які належыць брату, здзяйсняецца ім. Братаў касцюм. □ Цяпер братава апека і клапатлівасць блізкіх да яго людзей атуліла.. [Ірынку]. Чорны.
@братаўка, -і, ДМ -таўцы; Р мн. -тавак; ж. Аднагадовая травяністая расліна сямейства залознікавых.
@братацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Станавіцца пабрацімамі.
2. Праяўляць братнія пачуцці; уступаць у цесныя сяброўскія адносіны. Ад.. [Віктара] крыху патыхала бензінам. На перапынках [вучні] з ім не надта стараліся братацца, аднак не папракалі, бо ведалі, што калі.. бацька трактарыст, то хто.. вытрымае, каб не падысці да трактара. Кулакоўскі.
// Спыняць ваенныя дзеянні, барацьбу і пад., заяўляючы аб узаемных братніх пачуццях, салідарнасці.
@братачка, -і, м. Разм. Памянш. да братка. [Прахор:] — На табе, братачка, за гэта [за працу] гамбургскія боты. Зарэцкі. [Незнаёмы:]—А я ад вайны прывык да запальнічкі. Яна, братачка, не падвядзе ў любую слату. Ваданосаў.
@братва, -ы, ж., зб. Разм. Таварышы, сябры. Шумнаю грамадою хлынула рабфакаўская братва. Колас. Хай бледны ад крыўды лірычны пакутнік Вядзе яшчэ з крытыкам бой, А ты не ў купэ, а пяшком на папутных З вясёлай дарожнай братвой. Панчанка.
@братка, -і, м. Разм. Ласкальная форма звароту да мужчыны. [Пніцкі:] — Яшчэ, братка дарагі, я.. пішу, што ў калгас я падаўся адразу пасля таго, як ты мне напісаў. Чорны.
@браткі, -так; адз. няма. Травяністая расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі, радзей белымі або рознакаляровымі кветкамі. Ужо зазелянеў агарод. Цвілі браткі. Чорны. У мяне на стале стаіць букет веснавых кветак. .. Тут і сціплыя незабудкі, і канвалія, і браткі. Дубоўка. Цётка Броня нарвала з грады росных братак і панесла ў палату. Місько.
@братні, -яя, -яе.
1. Уласцівы брату (у 1 знач.), родны. Братняя любоў да сястры. 2. Таварыскі, сяброўскі. Мы — беларусы з братняю Руссю Разам шукалі к шчасцю дарог. Клімковіч. Колькі ёсць поглядаў свежых, Братніх працягнутых рук. Танк.
3. Тое, што і братаў. Братнія дзеці.
@браток, -тка; мн. браткі; м. Разм. Ласк. Толькі ў форме зваротку. Тое, што і брат (у 3 знач.), братка. [Мікола:] — Пагавары, браток, зрабі ласку. Я хачу сам напасці з партызанамі на чыгунку. Якімовіч. Тужыць, браток, не маем часу. Калі з клапотамі ідзе З палёў вільготных да калгаса Сяўбы вясновай рупны дзень. Панчанка.
@брат-сястра, брат-сястры, ж. Травяністая расліна сямейства залознікавых, від братаўкі.
@братэрскі, -ая, -ае. Тое, што і братні (у 2 знач.), брацкі (у 2 знач.). Але ёсць у вас [братоў] край, Ёсць радзіма на свеце, Дзе чакаюць вас маткі і дом, Дзе вы знойдзеце ласку Братэрскую ў сэрцах, хлеб і песню за кожным сталом. Танк. Мікалай быў хлопцам, які выклікаў у.. [Маі] братэрскія пачуцці. Карпюк.
@братэрства, -а, н. Братні саюз, братняя дружба. Першы фільм, які мы бачылі ў Празе, быў фільм пра баявое братэрства савецкіх і чэхаславацкіх танкістаў. Мележ.
@браўнінг, -а, м. Аўтаматычны пісталет асобай сістэмы. Нявідны выхапіў браўнінг і выстраліў не цэлячыся. Колас.
[Ад уласн. імя.]
@браханне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. брахаць (у 1 знач.).
@брахаць, брашу, брэшаш, брэша; незак. 1. Падаваць адрывістыя гукі (пра сабаку, ліса і некаторых іншых звяроў); гаўкаць. Дзесьці далёка брахаў сабака, піснула палявая мыш. Чорны. Яшчэ нават не вельмі позна — у хатах, мусіць, гараць яшчэ агні, на вуліцах сярдзіта брэшуць і выюць сабакі. Якімовіч.
2.перан. Разм. Ілгаць, хлусіць, маніць; паклёпнічаць, нагаворваць, абгаворваць. У Алёнкі пратэст з душы выбіваецца. Хочацца голасна сказаць усім гэтым плеткарам, што яны лгуць, брэшуць! Колас. — Чаго гэта мне брахаць? — паціскае плячамі Пеця і падае Вольцы парожнія вёдры. — Я, канешне, мог памыліцца — гэта іншая справа, а брахаць... Вось што: гэта можам праверыць. Ракітны.
3.перан. Груб. Балбатаць, малоць языком, пустасловіць. А так Марцін спявае, брэша з хлопцамі.. — “вясёлы, жыццёвы дзядзька”. Брыль.
// Гаварыць непрыстойнае. Дня няма, Каб зранку.. [Кузьма] не налізаўся. ..Ідзе па вуліцы, шуміць, Бушуе, брэша і хаміць. Корбан.
◊ На ваду брахаць — прагна, многа, бясконца піць. На пень брахаць — гаварыць непрыстойнасці, неразумнае.
@брахіцэфал, -а, м. Спец. Чалавек з кароткай галавой.
@брахіцэфалія, -і, ж. Спец. Форма чэрапа, у якой падоўжнае вымярэнне (ад асновы носа да патылічнага бугарка) толькі нязначна перавышае папярочнае.
[Ад грэч. brachys — кароткі і kephalē — галава.]
@брахлівы, -ая, -ае. Разм. 1. Які любіць брахаць. Брахлівы сабака. 2. Які любіць хлусіць, маніць; ілжывы.
3. Балбатлівы, гаваркі. Брахлівы чалавек. 4. Які нагадвае сабачы брэх. Брахлівы гоман.
@брахман, -а, м. Чалавек, які належыць да вышэйшай касты (першапачаткова — касты жрацоў) у Індыі.
@брахманізм, -у, м. Старажытнаіндыйская рэлігія (вярхоўнае бажаство Брахма, або Брама), якая ўзнікла ў 10—9 ст. да н. э.
@брахманісцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да брахманізму. Брахманісцкая рэлігія.
@брахнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Аднакр. да брахаць. Убачыўшы гаспадара, Аза танютка брахнула. Караткевіч. Сабака гэтакай сустрэчы не чакаў. Брахнуў, падціснуў хвост і дзёру даў. Корбан.
@брахня, -і, ж. Разм. пагард. Няпраўда, хлусня, мана; паклёп, нагавор, абгавор. [Ціхан:] — Гітлераўцы тут брэшуць без дай меры штодня! А народ не верыць, не хоча верыць іхняй брахні, іхнім лістоўкам, іхнім газетам. Лынькоў. Я не хацеў, каб мой матэрыял назвалі брахнёй, і таму паставіў перад сабой задачу дакапацца да самай глыбіннай праўды. Сабаленка.
@брахун, -а, м. Разм. пагард. Ілгун, хлус, манюка; паклёпнік, нагаворшчык. [Васіль Ціханавіч:]— Гітлераўцы пішуць, што ўзялі Маскву, Ленінград. Нават да таго, брахуны, дадумаліся, што абвясцілі, каб бралі прапускі, хто хоча ехаць у Маскву... Сіўцоў.
// Той, хто любіць вельмі шмат, без меры гаварыць; балбатун, лапатун. З брахні не мруць, ды брахунам веры не даюць. Прыказка.
@брахуха, -і, ДМ -хусе, ж. Жан. да брахун. [Акуля:] — Ідзі, ідзі, так вось і павераць табе, брахусе. Колас.
@браце. Разм. Ласкавы зварот да мужчыны, хлопчыка. [Лабановіч:] — Дык што, браце Янка: узрадуемся і ўзвяселімся. Няхай адступіцца ад нас ліха, а добра пачатае няхай дабром і скончыцца. Колас. У шпіталь едзем, — сказаў.. [Грыцко] спакойным голасам, — у шпіталь, браце. Кулакоўскі.
@браценік, -а, м. Абл. Дваюрадны брат (рэдка — родны). На двор да Якава з'язджаецца сваяцтва з далёкіх вёсак: дзядзькі, цёткі, браценікі, ля вазоў стаяць, кураць, гутараць. Галавач. У нядобры час даведаўся герой наш [Іван], што браценік яго родны, адпушчаны з войска, падпусціў яму канкурэнцыю. Гарэцкі.
@брацік, -а, м. Памянш.-ласк. да брат (у 1 знач.); маленькі брат. — Як бацькі мае маюцца? Як сёстры і брацікі гадуюцца? Бядуля. Між двух дрэў сястрычка Браціка за ручку З кошыкам вядзе. Колас.
@браціха, -і, ДМ -цісе, ж. Разм. Тое, што і братавая.
@брація, -і, ж., зб. 1. Манахі адной абшчыны або манастыра.
2.з азначэннем. Жарт. Людзі, якіх яднае адна справа, агульныя інтарэсы; людзі аднаго круга. [Чмаруцька:] — Наш начальнік дарогі.. глядзіць, каб мы, мазутная, значыцца, брація, залішне на пуці не вытыркаліся. Лынькоў.
@брацкі, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да брата (у 2 знач.). Брацкая сям'я народаў. Брацкі саюз. □ Яшчэ мацнейшымі сталі маральна-палітычнае адзінства савецкага грамадства, брацкая дружба ўсіх народаў нашай краіны. Брэжнеў. Дарагая Прыбалтыка, Землі родныя, брацкія! Годы лепшыя бацькавы Там палеглі за працаю. Панчанка.
2. Шчыры, таварыскі, сяброўскі. Брацкія адносіны. Брацкія поціскі рук. Брацкае прывітанне. 3. Які адносіцца да брацтва (у 2 знач.). Брацкія школы. ○ Брацкая магіла — агульная магіла воінаў, змагароў, загінуўшых за якую-н. адзіную справу.
@брацтва, -а, н. 1. Садружнасць, еднасць; брацкі саюз. [Адась Гушка:] — Калі мы [салдаты] зробім сабе сапраўдную бацькаўшчыну, дзе будзе брацтва народаў, дзе будзе чалавеку воля, дзе ён здзеку на сабе не будзе чуць, — за бацькаўшчыну тую і паваяваць з ворагамі можна будзе. Чорны.
2. Кола людзей, згуртаваных для якой-н. адной мэты; рэлігійная абшчына.
@брацца, бяруся, бярэшся, бярэцца; бяромся, берацеся, бяруцца; незак. 1.за каго-што. Хапацца рукамі за які-н. прадмет, за каго-н. Калі дзед бярэцца за бараду, гэта значыць, што ён узрушаны, узлаваны. Лынькоў. Бяруся за бліжэйшую ад сябе ручку дзверцаў, спрабую адкрыць. Кулакоўскі. [Млынар] асцярожна кладзе на дно чоўна восці, выкідае ў рэчку рэшткі абгарэлых смалякоў з лучніка, бярэцца за шост і адплывае ад берага, у туман. Барашка.
2.за што. Пачынаць работу, якую-н. дзейнасць прыладай працы, зброяй. Усе жнеі падняліся ўжо, — адны ваду пілі са збанкоў, другія весела перакідваліся смешкамі, браліся за сярпы. Мележ. Заўсёды ў час пагранічнік бярэцца за зброю. Заўсёды гатовы перамагчы і заўсёды гатовы памерці. Брыль.
3.за што. Прыступаць да чаго-н., распачынаць якую-н. дзейнасць. Рана ў калгасе браліся за сяўбу. Адамчык. І заўсёды, што б.. [Аксіння] ні рабіла, за якую б справу ні бралася, у кожным жэсце яе, у кожным руху і слове заўсёды адчувалася жанчына, чулая, пяшчотная, клапатлівая. Васілевіч. Калі ўсе разыходзяцца з хаты, тады Пятро вяртаецца і бярэцца за снеданне. Пестрак.
4.з інф. Збірацца, намервацца, наважвацца зрабіць што-н. Карніцкі як браўся апрануць кіцель, так і знямеў. Паслядовіч. Хлопцы ўжо ці раз браліся правучыць Сыса. Вітка. Нэлачка бралася плакаць — маці вярнулася да пасцелі. Грамовіч.
5.з інф. Прымаць абавязацельства, адважвацца, умець, магчы зрабіць што-н. [Забалотны:]— Бяруся правесці сваім лакаматывам цяжкавагавы састаў! Васілёнак. Паважаны чалавек адзін З далёкіх і чужых краін Прыехаў вандраваць па Беларусі, Чаго — сказаць я не бяруся. Крапіва.
6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паяўляцца, узнікаць. І дзе браліся толькі сілы ў гэтай хударлявай дзяўчынкі! Лынькоў.
7.Разм. Наставаць, пачынацца (пра з'явы прыроды). Зіма бралася нядружна. Дуброўскі. Мароз бярэцца, паціскае, Па лесе лускае, гуляе. Колас.
/ у безас. ужыв. Бралася на дзень. Бралася на мароз. 8.Разм. Ісці, рушыць, падавацца ў пэўным напрамку, накіроўвацца. Калі.. [дзядзька] даведаўся, што мы едзем паглядзець коласаўскія мясціны, дык прамовіў: — Э-э, тады вам трэба брацца толькі праз Акінчыцы. С.Александровіч. [Алесеву] ўвагу прыцягнула адзінокая постаць, якая віднелася здалёк і сцяжынкаю бралася да сяла. Броўка.
9. Хапаць насадку, лавіцца на вуду, спінінг (пра рыбу). І рыба не хацела брацца ні на блёсны, ні на нажыўку. Брыль.
10.за каго-што. Ліпнуць, прыставаць да каго-чаго. Пад коламі трашчала ламачча, мокрае лісце бралася за колы і мокрая зямля наліпала на шыны, як жаўтаватая жарства. Чорны.
11.за што. Разм. Выказваць старанне, ахвоту да якой-н. работы. Гадоў пяць таму назад хадзіла вучыцца адна дзяўчынка, адна на ўсю школу. І бралася яна добра, ды захварэла нейк зімою і памерла. Колас. Дзень і ноч сядзіць [меншы сын] з вудаю на рэчцы, за гаспадарку ж ані не бярэцца. Якімовіч.
12.за каго-што. Разм. Заступацца, ручацца за каго-н.; абараняць. [Сёмка з Рыгорам] браліся адзін за другога, калі хто хацеў аднаго з іх пакрыўдзіць. Гартны.
13.за каго. Разм. фам. Прымаць меры ўздзеяння.
14.чым. Набываць новую якасць, змяняцца; ператварацца ў што-н. Неба на ўзбалотку ўжо вельмі пасвятлела, нават крыху пачало брацца чырванню. Мележ.
15.Разм. Расці, набірацца сілы. Пшаніца бралася ў рост. □ Вось пачало ў нас расці.. на полі, добра, няхай расце, пасеем яшчэ сёе-тое новае, няхай бярэцца. Кулакоўскі. Усюды.. браліся густыя, у пояс чалавека, травы. Лынькоў.
16.Зал. да браць (у 1—8, 10, 13, 14, 16, 18 знач.).
◊ Брацца за бокі (за жывот) — смяяцца, рагатаць да болю ў жываце. Брацца (узяцца) за галаву — а) быць вельмі здзіўленым, уражаным чым-н.; б) своечасова спахапіцца, зразумець. Брацца загрудкі (за чубы) — задзірацца, даходзіць да сутычкі. Брацца (узяцца) за гуж — пачынаць якую-н. сур'ёзную справу. Брацца за зброю — пачынаць узброеную барацьбу супраць каго-, чаго-н. Брацца (узяцца) за розум — стаць на правільны шлях. Брацца (прымацца) ў разлік — улічвацца, брацца пад увагу. Брацца ў рожкі — адчуць сілу, пачаць выяўляць сваю самастойнасць, спрачацца з кім-н. Брацца ў сілу — пачынаць хутка расці, буйна развівацца; усталёўвацца.
@браць, бяру, бярэш, бярэ; бяром, бераце, бяруць; незак. 1.каго-што. Авалодваць якім-н. прадметам, абхопліваючы пальцамі рукі. Браць кнігу. // У спалучэнні з назоўнікамі “рот”, “зубы”, “губы” — захопліваць, сціскаць. Браць карандаш у зубы. □ Кіслінкі-журавінкі, Чырвоныя бакі, Бяруць у рот дзяўчынкі, Бяруць і хлапчукі. Галіноўская.
// Дакранацца да чаго-н., чапаць што-н. рукою. Рукамі не браць. □ Узнепакоеная тым, што.. [Захара Зынгі] доўга няма, прыходзіла дачка яго Рыта, брала.. пад руку і заводзіла дадому. Чорны.
// Аддзяляць частку чаго-н. для даследавання. Браць пробу, кроў, аналізы. // Зачэрпваць, набіраць. Бяру рукамі чорную раллю. Свірка. Жалудоў было так многа, што іх можна было браць проста прыгаршчамі. Шамякін.
// Захопліваць, паглыбляцца. Бярэ нарог усё глыбей, глыбей. Зарыцкі.
// У спалучэнні з назоўнікамі “рукі”, “плечы” і інш. — узвальваць які-н. груз на сябе. Браць на плечы мяшок. □ Сяргей падыходзіў да Рагіны і, моўчкі паглядаючы на яе, браў на рукі дачку і нёс у хату. Адамчык.
/ у перан. ужыв. Чым.. [Рая] пакрыўдзіла старэйшых, у чым вінавата? Хіба не для таго, каб аддзякаваць вось гэтым жанчынам за ўсё добрае, старалася, уставала на досвітку, брала на свае плечы цяжкую працу? “Маладосць”.
// Збіраць (пра ягады, грыбы). Гаварылі пра брусніцы. Іх было гэтым летам хоць вазамі вазі. Сястра мне расказала, дзе яна іх брала — у якім лесе, на якіх барах і касагорах. Ермаловіч.
// Збіраць нектар (пра пчол). Была акурат тая пара, калі пчолы бралі гаючы ліпавы мёд. Сабаленка.
// Набіраць чаго-н., запасіць што-н. Паравоз сапраўды браў дровы. Лынькоў.
// Прыхопліваць што-н. з сабою ў дарогу. Ёй [Марынцы] бабка Ева памагае, А дзед дарады падае, Што браць з сабою, рэч якая Патрэбна болей для яе. Колас. Штурман.. заўсёды браў у палёт гранату. Шамякін.
// Красці. Воўк і лічанае бярэ. Прыказка.
// Хапаць насадку, кляваць. Раніцай, на досвітку, карась, як правіла, бярэ са дна. Матрунёнак. На блешню і мармышку з матылём бярэ акунь. “Беларусь”.
2. Сілай захопліваць што-н., дамагацца ў барацьбе. Браць уладу ў свае рукі. Браць ініцыятыву. // Згаджацца ўзначальваць што-н. Паклікаў мяне завуч у дырэктарскі кабінет ды кажа: — Табе, Сцяпан Пятровіч, прыйдзецца дзесяты клас браць. Ермаловіч.
3. Прымушаць несці якую-н. службу, выконваць які-н. абавязак. Браць у салдаты. Браць на зборы. // Прымаць, залічваць у склад чаго-н. Браць на работу. □ Бралі ў атрад толькі зусім надзейных, пасля грунтоўнай праверкі. Брыль.
// Прымушаць пайсці за сабою; арыштоўваць, знявольваць. Каты лютыя бралі Ганулю Казей, з хаты роднае бралі, ад родных людзей. Дубоўка.
// Наймаць. Браць фурманку. // Забіраць сілай, адбіраць. Браць у палон. // Згаджацца, каб хто-н. суправаджаў, не пакідаць; запрашаць. Зімою часта прыязджалі з горада шэфы і бралі.. з сабой некалькі чалавек дэлегатаў.. паказаць сваё жыццё. Чорны. Князь любіў ездзіць на паляванне і заўсёды браў з сабою Кірылу. Колас.
4. З боем авалодваць чым-н. Дзед Пятрусь у Вялікую Айчынную вайну быў партызанам, затым браў Берлін і нават на сцяне рэйхстага пакінуў свой подпіс. Сіняўскі. Маладосць! Гэта ты у ватоўцы рабочай Зімні брала дажджлівай кастрычніцкай ноччу. А.Вольскі. Смеласць гарады бярэ. Прыказка.
5. Збіраць, спаганяць што-н. Дорага браць. Браць плату, хабар. // Карыстацца чыімі-н. дабротамі. Нічога не давала ты радзіме. Усё брала ад яе, прызвычаілася браць, як належнае, як законнае. Лынькоў.
// Запазычваць. Браць з чужога вопыту. // Збіраць, атрымліваць (пра ўраджай). Там, на калгасных агародах Багаты бралі ўраджай. Глебка.
6. Жаніцца з кім-н. Браць за жонку. □ Прыйшлося [Пятрэсю] браць касавокую Хілу, што заседзелася ў дзеўках. Арочка.
7. Знаходзіць. — Эдэм! Эдэм!.. — смяялася яна [Наста]. — Адкуль бярэш ты гэтакія словы!.. З.Астапенка.
8. Спыняцца на чым-н., выбіраючы з многага. Рэаліст Багдановіч браў чалавека такім, якім ён быў у жыцці, з усімі станоўчымі і адмоўнымі рысамі. Майхровіч. Малашонак браў не сутнасць заметкі, а калючыя яе бакі. Ермаловіч.
9. Выдаткоўваць, займаць, выкарыстоўваць. Машына бярэ многа бензіну. □ Крышталічныя трыёды не бяруць энергіі на напал катода. “Беларусь”.
/ уперан. ужыв. Вайна брала ўсё новыя ахвяры. Колас.
10. Надзяваць, прывязваць. Браць каня на аброць. Браць цяля на вяроўку. // Абмяжоўваць якое-н. дзеянне, перагароджваць. Браць ваду на застаўкі. // Асаджваць, змяшчаць. Браць партрэт у рамку. 11. Рабіць якое-н. фізічнае або псіхічнае ўздзеянне на каго-н., што-н., разбіраць, апаноўваць. Мароз бярэ за вушы. Зайздрасць бярэ. □ Іржа яе не брала. Была цвёрдай сталь. Танк. Жагула пачынаў злаваць, і хмель яго не браў. Крапіва. А пад хваінаю на грудзе Вакол стажка аж кішаць людзі, Гарачка ўсіх бярэ такая, Што пот ім вочы залівае. Колас. Міхалку ўжо браў сон. Чорны.
12. Перамагаць у схватцы. “Пірат” лёгка браў ліса і на рэдкасць разумна вёў зайца. Карамазаў.
// перан. Перамагаць з дапамогай чаго-н. Браць не сілай, а розумам. / у безас. ужыв. Тваё бярэ. // Адольваць, паражаць, прабіваць (часцей з адмоўем). Яго ні куля ні штык не бярэ. // Добра рэзаць (пра нож, брытву, касу). Каса не косіць — каса брые І шчытнякі бярэ сухія, Бо ў дзядзькі рукі залатыя. Колас.
/ у безас. ужыв. Хоць білі гарматы па сыну Урала ды бронь баявую снарадам не брала! Вялюгін.
13. Набіраць хуткасць, дасягаць пэўнага ўзроўню. Браць разгон. Браць вышыню. □ Дзе чыгунка ішла чыстым полем, цягнік браў самы шпаркі свой рух. Чорны.
// Паўтараць за кім-, чым-н. які-н. гук, дамагаючыся падабенства; выклікаць гучанне, дакрануўшыся да струн і пад. Браць ноту. Браць верхняе до. □ [Захар Зынга] падсядае туды бліжэй і ціхенька бярэ на гармоні некалькі нясмелых акордаў. Чорны.
// Накіроўвацца, схіляцца. Браць управа. Браць кірунак. □ У гэтым месцы звілістая сцежка, наткнуўшыся на зялёную заслону, брала крута ўверх. Арочка.
// Лавіць, авалодваць чым-н. Мячы... [настаўніца] брала на дзіва прыгожа і ўмела. Васілевіч.
// Насцігаць, паражаць. Ружжо на паўкіламетра бярэ. 14. Пачынаць рухацца, пераадольваючы перашкоду, цяжкасць. Машына рыўком бярэ з месца. Шамякін.
15. Дамаўляцца аб выкарыстанні чаго-н. Браць адпачынак, адгул. // Даваць згоду што-н. выканаць, зрабіць. Браць заказ, падрад. Браць абавязацельства. // Даваць згоду на выкарыстанне чаго-н. Стрончык.. нікога чужога ў сваю хату браць не хацеў. Ядвігін Ш.
// Праявіць клопат аб кім-н., аказаць падтрымку каму-н., пашырыць уладу на каго-н. Браць пад абарону, пад сваю ўладу, пад ахову. 16. Умоўна прымаць, лічыць. За кіламетр на мясцовасці браць міліметр на паперы. 17. Удзельнічаць; згаджацца. Браць удзел. Браць чый-небудзь бок. 18. Купляць. Глядзі, каб ягад без білета У лесе бабы не збіралі І на грыбы каб білет бралі. Колас.
19.Разм. Атрымліваць (зарплату, пенсію і пад.). [Анна Паўлаўна:] Вядома ж, ты тры тысячы ў месяц бярэш. Крапіва.
20. Есці, спытваць (часцей з адмоўем). Нічога ў рот не браць. 21. Мацнець. Нанач бярэ мароз. ◊ Браць (блізка) да сэрца — пакутліва, хваравіта ўспрымаць што-н. Браць (узяць) быка за рогі — пачынаць дзейнічаць энергічна, адразу і з самага галоўнага. Браць (узяць) верхнад кім — дамагацца (дамагчыся) перавагі, адольваць (адолець) каго-н. Браць (узяць) волюнад кім — навязваць (навязаць) каму-н. свае жаданні, сваю волю. Браць (узяць) голымі рукамі — авалодваць (авалодаць) кім-н. без асаблівых цяжкасцей. Браць горлам — дамагацца чаго-н. крыкам. Браць (узяць) грэх на душу — паступіцца сваім сумленнем, перакананнем, зрабіць учынак, які пярэчыць устаноўленым нормам і прынцыпам маралі, закону ў інтарэсах каго-, чаго-н. Браць (узяць) за горла (за глотку, жабры) — прыставаць (прыстаць), сілай прымушаць (прымусіць) да чаго-н.; ставіць (паставіць) у бязвыхаднае становішча. Браць (узяць) за душу — з глыбокай уразлівасцю ўспрымаць (успрыняць) які-н. выпадак, здарэнне. Браць (узяць) за жывое — даймаць (даняць) чым-н., расстройваць, прымушаць (прымусіць) нервавацца. Браць (узяць) за каўнер, за карак — прыцягнуць да адказнасці. Браць (узяць) за сэрца — хваляваць, рабіць (зрабіць) моцнае ўражанне. Браць (узяць) з бою (боем) — а) у працэсе бою авалодаць тэрыторыяй, умацаваннямі праціўніка; б) дамагацца чаго-н. энергічнымі дзеяннямі. Браць (узяць) зморам; браць (узяць) на змор — а) адольваць (адолець) каго-, што-н., давёўшы да поўнай страты сіл; б) дамагацца (дамагчыся) чаго-небудзь ад каго-н. настойлівым, назойлівым уздзеяннем. Браць каўшом — тое, што і чэрпаць каўшом (гл. чэрпаць). Браць (узяць) на абардаж — атакаваць варожае судна, шчыльна наблізіўшыся да яго. Браць на арапа — браць ашуканствам, падманам. Браць на бога — выпытваць што-н., ставячы правакацыйныя пытанні. Браць (узяць) на буксір — памагаць каму-н., хто адстае, выконваць што-н. Браць (узяць) на верушто — верыць, давяраць, калі па якой-н. прычыне нельга ўпэўніцца ў чым-н., праверыць што-н. Браць (узяць) на заметку (на карандаш) — звяртаць (звярнуць) на што-н. увагу, запамінаць (запомніць), запісваць (запісаць) для памяці. Браць (узяць) на мушку (на прыцэл) — а) прыцэльвацца (прыцэліцца) у каго-, што-н.; б) сканцэнтроўваць (сканцэнтраваць) увагу на кім-, чым-н. Браць на ўсе застаўкі — старацца з усіх сіл бегчы, што-н. рабіць. Браць (узяць) напрамак (кірунак) — пачынаць рухацца, ісці ў якім-н. напрамку. Браць на пуп (груб.) —перанапружвацца фізічна. Браць (узяць) на сябешто — а) згаджацца (згадзіцца) быць адказным за што-н.; б) выказваць (выказаць) гатоўнасць зрабіць што-н., асабіста ручацца (паручыцца) за выкананне чаго-н. Браць на цыгундар — прыцягваць да адказнасці. Браць ногі на плечы (у рукі) — хутка, паспешна ўцякаць. Браць (узяць) над абстрэлгл. узяць. Браць (узяць) пад казырок — аддаваць (аддаць) чэсць, вітаць, прыкладваючы правую руку да галаўнога ўбора. Браць (узяць) пад каравул — узяць пад варту, арыштаваць. Браць (узяць) пад увагу — заўважаць (заўважыць), улічваць (улічыць) што-н., выносячы якое-н. рашэнне. Браць (узяць) прыклад — пераймаць (пераняць) у каго-н. што-н. Браць (узяць) сваё — дамагацца (дамагчыся) жаданага, мець чаканыя вынікі. Браць (узяць) след — высочваць (высачыць) звера. Браць (узяць) слова — папрасіць (прасіць) на сходзе, нарадзе і пад. дазволу выказаць сваю думку. Браць (узяць) словаз каго — дамагацца (дамагчыся) ад каго-н. абяцання выканаць што-н. Браць (узяць) слова назад — адмаўляцца (адмовіцца) ад дадзенага абяцання, абавязацельства. Браць (узяць) сябе ў рукі — авалодваць (авалодаць) сабой. Браць (узяць) у абарот — аказваць (аказаць) рашучае ўздзеянне на каго-н., прымушаць (прымусіць) весці сябе як належыць. Браць у апрацоўку — уздзейнічаць на каго-н., імкнучыся схіліць да чаго-н., зрабіць уплыў на каго-н. Браць (узяць) у галавушто — многа думаць пра што-н. Браць (узяць) у лоб — груба, просталінейна дамагацца (дамагчыся) чаго-н. Браць (узяць) у разлік — улічваць (улічыць), прымаць (прыняць) пад увагу. Браць у рукікаго, што — рабіць каго-н., што-н. паслухмяным, падатлівым, пакорным сваёй волі. Браць (узяць) у шоры — моцна трымаць у руках, рашуча і жорстка абмяжоўваць каго-н. ва ўчынках. Браць (узяць) шлюб — выходзіць (выйсці) замуж, жаніцца. Дзіва бярэгл. дзіва. Ліха яго бярыгл. ліха.Наша (ваша, іх) бярэ (возьме, узяло) — мы (вы, яны) перамагаем. Ні кроплі (каплі) у рот не браць — зусім не піць спіртнога. Смех бярэгл. смех. У рот не браць — нічога не есці. Хоць рукамі бяры — пра тое, чаго вельмі многа, чым лёгка авалодаць. Цераз сябе браць —рабіць цераз сілу. Чорт не бярэгл. чорт.
@брашпіль, -я, м. Лябёдка для спуску і падымання якара, размешчаная ў насавой частцы судна.
[Гал. braadspil.]
@брашура, -ы, ж. Неперыядычнае выданне ў выглядзе некалькіх збрашураваных лістоў друкаванага матэрыялу аб'ёмам звыш чатырох, але не больш чым 48 старонак, як правіла, у вокладцы. Стол увесь час быў завалены разгорнутымі кнігамі, брашурамі, даведнікамі і сшыткамі. Дуброўскі.
[Фр. brochure.]
@брашуравальны, -ая, -ае. Які мае адносіны да брашуравання. Брашуравальны цэх. // Прызначаны для брашуравання. Брашуравальная машына.
@брашураванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. брашураваць; брашуроўка.
@брашураваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад брашураваць.
2.у знач. прым. Змацаваны ў выглядзе брашур. Брашураваная кніга.
@брашуравацца, -руецца; незак. Зал. да брашураваць.
@брашураваць, -рую, -руеш, -руе; незак., што. Сшываць або змацоўваць друкаваныя лісты кнігі, брашуры, часопіса і пад. адпаведна нумарацыі. Стомы пальцы рук не чуюць, клеяць, рэжуць, брашуруюць. А.Александровіч.
[Ад фр. brocher.]
@брашуровачны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да брашуроўкі. Брашуровачныя работы. 2.у знач. наз.брашуровачная, -ай, ж. Майстэрня, цэх, дзе робіцца брашураванне.
@брашуроўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. брашураваць; брашураванне.
@брашуроўшчык, -а, м. Друкарскі рабочы. які займаецца брашуроўкай.
@брашуроўшчыца, -ы, ж. Жан.да брашуроўшчык.
@бровар, -а, м. Вінакурны завод; вінакурня. Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі бочкамі з недалёкага панскага бровара. Бядуля.
@броварны, -ая, -ае. Які належыць бровару, выкарыстоўваецца на бровары. Броварны чан.
@броварскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бровара. Броварскія рабочыя.
@броваршчык, -а, м. Майстар, які працуе на бровары.
@бровыгл. брыво.
@брод, -у, М -дзе; мн.брады, -оў; м. 1. Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, возера, па якім можна перайсці, пераехаць; пераход, пераезд. [Хлопцы] глядзелі, як Мікалай пераходзіў бродам рэчку. Чорны. [Раманенка] добра ведаў брады і без затрымкі пераправіўся цераз рэчку. Шамякін. Па дарозе можна сустрэць доўгія гнілыя брады з жабамі ў стаячай, цвілой вадзе. Сачанка.
2. След, пракладзены на сенажаці, на полі, каб размежаваць участкі. Дзядзька Марцін правёў брод аж да палавіны доўгага і нешырокага шнура. Колас.
@бройлер, -а, м. 1. Кураня, якое гадуецца на мяса асобым спосабам.
2. Памяшканне, дзе гадуюць такіх куранят.
[Англ. broiler.]
@бройлерны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бройлера; прызначаны для бройлера. Бройлерная птушкагадоўля. Бройлерная фабрыка. Бройлерны рацыён.
@бром, -у, м. 1. Хімічны элемент, цяжкая вадкасць, якая дае чырвона-бурую пару з рэзкім непрыемным пахам.
2. Лякарства для супакойвання нервовай сістэмы, якое мае ў сваім саставе бромістыя злучэнні.
[Ад грэч. brōmos — дрэнны пах.]
@бромавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да брому.
@бромісты, -ая, -ае. Які мае ў сваім саставе бром. Бромісты натрый. Бромістыя солі.
@броне... (а таксамабраня...). Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам бранявы, браніраваны, напрыклад: бронедрызіна, бронетранспарцёр.
@бронеаўтамабіль, -я, м. Баявы браніраваны аўтамабіль, прызначаны для разведкі, аховы і сувязі; бранявік; бронемашына.
@бронемашына, -ы, ж. Тое, што і бронеаўтамабіль. Разведка данесла, што ў вёску.. прыбылі немцы. Рэгулярнае войска з артылерыяй і бронемашынамі. Брыль.
@бронетранспарцёр, -а, м. Баявая браніраваная аўтамашына, прызначаная для перавозкі пяхоты на поле бою і для разведкі. І вось з засадай параўняўся бронетранспарцёр з дзесяткам гітлераўцаў і тры аўтамашыны са скрынкамі. Шчарбатаў.
@бронецягнік, -а, ж. Тое, што і браняпоезд. На пуцях стаяў мёртвы бронецягнік, палалі эшалоны з боепрыпасамі. Мележ.
@бронза, -ы, ж. 1. Сплаў медзі з волавам, свінцом і іншымі металамі. Скульптура з бронзы. 2.зб. Мастацкія вырабы з такога сплаву. Выстаўка бронзы. 3.перан. Назва колеру, падобнага да колеру бронзы. Бронза загару. Бронза валасоў. □ Крануты бронзай восеньскія травы, сады лісцё скідаюць спакваля. Калачынскі.
4.Разм. Пра бронзавы медаль, атрыманы за трэцяе месца ў спартыўных спаборніцтвах, на конкурсе і пад.
@бронзавы, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да бронзы.
// Зроблены з бронзы. [Багуцкі] так ударыў кулаком па стале, што перакулілася бронзавая чарніліца. Лынькоў.
2. Цьмяна-залацісты або карычневы; колеру бронзы. Хлопчык быў у адных трусіках на шлейках, моцна складзены, увесь бронзавы ад загару. Хадкевіч. Над дрэвамі ўжо ўзляталі бронзавыя хрушчы. Караткевіч.
○ Бронзавы векгл. век.
@бронхі, -аў; адз.бронха, -і, ДМ -нсе, ж. Разгаліненні дыхальнага горла, якія праводзяць паветра ў лёгкія.
[Ад грэч. bronchos.]
@бронь/11 і (радзей) броня, -і, ж. Замацаванне якой-н. асобы або прадмета за кім-, чым-н., якое робіць іх недатыкальнымі для іншых, а таксама дакумент на такое замацаванне. У Паўла і Васі .. была бронь, аднак хлопцы вырашылі ісці на фронт. Брыль. [Ермаліцкі] падаў на подпіс бронь на зарплату. Скрыган. Леў Раманавіч раптам адчуў, што.. хавацца далей за паперкай-бронню непрыстойна і нават злачынна. Асіпенка.
@бронь2. У выразе: бронь божа — тое, што і барані божа (гл. бог).
@бронягл.бронь.
@бросневы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бросні.
@броснець, -ее; незак. Пакрывацца, зацягвацца бросняй (пра вадкасць).
@бросня, -і, ж. 1. Мікраскапічны грыбок, які развіваецца на заражанай гніллю вадкасці або волкай паверхні чаго-н.; плесня. Смятана пакрылася тоўстым слоем бросні. 2. Зялёная паверхня з водарасцей, якой пакрываецца застаялая вада. Ні параходы, ні баржы, ні плыты не плылі па Дзвіне; бросняй зарасталі рачныя затокі. Хадкевіч.
// перан. Атмасфера застойнасці, праяўленне адмоўных з'яў, пошласці.
@броўка, -і, ДМ -ўцы; Р мн. бровак; ж. Лінія перагіну, выступ на краі чаго-н. (дарогі, кручы і пад.). Аляксей азірнуўся на Сонцава, які з санлівым выглядам сядзеў паблізу на броўцы дарогі. Мележ.
@броўны, -ая, -ае. Які мае адносіны да брыва (броваў). Броўныя дугі.
@брошка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Упрыгожанне са шпількай для прыколвання яго на жаночым плацці каля шыі або на грудзях. [Пані Авяліна] была ў таннай паркалёвай сукенцы з брошкай. Бажко.
[Фр. broche.]
@бруд, -у, М -дзе, м. 1. Тое, чым што-н. забруджана, запэцкана; гразь. А каб змыць з зямлі бруд, скалыхну я ваду, Што дажджом налілася свінцовым. Чарот. Пад кажурынай лісцяў прэлых Зіма схавала бруд і твань. Колас.
// Адкіды, смецце і пад. Перад касавіцай кончылася ў пограбе бульба, і стары загадаў бабам ачысціць пограб ад бруду. Брыль. Зусім нядаўна растаў снег. Узімку быў ён надта белым, а цяпер.. ляжыць змешаны з гразёю і розным брудам. Каваль.
// Насякомыя, якія паразітуюць на целе чалавека і жывёлы. У бялізне за часы.. [Пракопавага] вандроўніцтва завялося нямала рознага бруду. Колас.
2.перан. Што-н. нізкае, амаральнае, нядобрасумленнае; напластаванне адмоўных якасцей. [Стэфа:] — Нянавісць мая будзе жорсткая, бязлітасная. Нянавісць да бруду, падману, мяшчанскага дабрабыту ў сваім гняздзечку... Савіцкі. Па-ўдарнаму працу на плечы бяру, Мінуты не страціўшы марна: З вёскі змываць дакастрычніцкі бруд — Задача мая ударная. Крапіва.
@брудзіцца, -дзіцца; незак. Станавіцца брудным; пэцкацца. Светлае адзенне ў дарозе хутка брудзіцца.
@брудзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; каго-што і без дап. 1. Рабіць брудным, пэцкаць.
2. Рабіць смецце; смеціць.
3.перан. Няславіць, ганьбіць, зневажаць; чарніць.
◊ Рукі брудзіць — умешвацца ў брудную справу, у непрыемную гісторыю.
@брудна.
1.Прысл. дабрудны.
2.безас. у знач. вык. Пра наяўнасць бруду дзе-н.
@брудны, -ая, -ае.
1. Нячысты, нямыты, з прыкметнымі слядамі пылу, бруду на паверхні. Склеп быў нізкі, вільготны, з прапыленымі, бруднымі сценамі. Лынькоў. Уздыхае барадаты, а потым ідзе назад у сенцы, цяжка ступаючы бруднымі патрэсканымі нагамі па гладкай, як ток, зямлі. Мурашка. Старая выцягнула са свайго падгалоўя брудную, працёртую на спіне кашулю. Брыль.
/ у знач. наз.бруднае, -ага, н. Да чыстага бруднае не прыстае. Прымаўка.
// Непрыбраны, засмечаны, запушчаны. Цьмяны дрыготны агонь асвятліў раскошную хату — амаль пустую і страшэнна брудную. Зарэцкі.
2. Такі, дзе асноўны колер выступае невыразна, няярка. Сонца заходзіла за брудную, празрыстую павалоку. Лобан.
3. Прызначаны для адкідаў. Бруднае вядро. // Які мае дачыненне да чаго-н. нячыстага, маркага. Брудная работа. 4.перан. Грубы, непрыстойны, агідны. Брудная лаянка. Брудныя думкі. Брудныя плёткі, намеры. 5.перан. Які выклікае маральную агіду. Брудная справа. Брудная роля. Брудная душа. □ [Ціхан] прызнаўся Мальвіне, што даўно хацеў уцячы з-пад начальства Мачуліна, бо той — чалавек нікчэмны і брудны. Дуброўскі.
@брудэр, -а, м. Апарат для абагравання выведзеных у інкубатары птушанят свойскіх птушак (куранят, качанят і пад.).
[Англ. brooder.]
@брудэршафт, -а. М -фце, м. У выразе: піць брудэршафт або піць на брудэршафтз кім — замацоўваць сяброўства па застольнаму звычаю, паводле якога двое ўдзельнікаў адначасова п'юць свае чаркі, цалуюцца і гэтым устанаўліваюць узаемную дружбу і права звяртацца адзін да другога на “ты”.
[Ням. Brüderschaft — братэрства.]
@бружмелевы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да бружмелю. Бружмелевы куст. 2.у знач. наз.бружмелевыя, -ых. Сямейства дрэвавых і кустовых раслін, да якога адносяцца каліна, бузіна, бружмель і іншыя.
@бружмель, -ю, м. Кустовая расліна сямейства бружмелевых з папарна размешчанымі лісцямі і рознакаляровымі духмянымі кветкамі.
@бруісты, -ая, -ае. Які бруіцца; струменісты. Эх вы, песні, мае песні, З ніў, з дуброў цяністых, Ад сярпа, касы, сякеры, Ад крыніц бруістых! Танк.
@бруіцца, бруіцца; незак. Цячы, пераліваючыся (пра ручай, крыніцу і пад.). Там фантан, як вадаспад, Не сціхаючы бруіцца. А.Александровіч.
// перан. Разыходзіцца струменямі, хвалямі (пра паветра, святло, пах і пад.). І Лагода адчуў, што цяпло, якое бруілася з.. [Дашыных] вачэй, адразу пранікла ў самае яго сэрца, моцна завалодала ім. Васілевіч. Каласістыя мірныя палі, якія бруіліся пад ветрам, уціхамірвалі душу. Шарахоўскі.
@бруіць, бруіць; незак. Тое, што і бруіцца. Ціха рэчанька бруіла, штось шаптаў чарот вадзе. Машара. Гімнам кроў бруіць у жылах. Танк.
@брук, -у, м. Укладзеная каменем праезджая частка вуліцы, дарогі, плошчы. Ідзе так дзядзька і па бруку Адзін за дзесяць робіць груку. Колас.
[Ням. Brücke — мост.]
@брукаванка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Разм. Брукаваная дарога, шаша. Калі наша машына звярнула з брэсцкага асфальту і пайшла ўздзенскай брукаванкай, мне чамусьці захацелася, каб машына ішла як найпавальней. Сабаленка.
@брукаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. брукаваць.
@брукаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад брукаваць.
2.у знач. прым. Укладзены каменем. А вось і мястэчка, звычайнае мястэчка з каменнымі брукаванымі вуліцамі. Пестрак. Нізка пад ветрам гнуцца жыты. Шлях брукаваны б'юць капыты. Гаўрусёў.
@брукавацца, -куецца; незак. Зал. да брукаваць.
@брукаваць, -кую, -куеш, -куе; незак., што. Пакрываць, укладаць каменем (вуліцы, дарогі, плошчы і пад.). Мы праз горку да рэчкі Канал павялі, Брукавалі каменнем яго берагі. Куляшоў.
@брукар, -а, м. Рабочы, спецыяліст па ўкладцы бруку. Пакінуўшы брата, ..[Красуцкі] рабіў у Слуцку брукаром. Скрыган.
@брунет, -а, М -неце, м. Мужчына з чорнымі або вельмі цёмнымі валасамі. Падобныя з твару, браты шмат у чым адрозніваліся адзін ад аднаго: маладзейшы — вышэй ростам, белы, з простымі і мяккімі, як лён, валасамі, у той час калі Сяргей амаль брунет. Шамякін.
[Фр. brunet.]
@брунетка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да брунет.
@брус, -а; мн. брусы, -оў; м. 1. Бервяно, апілаванае або ачасанае з чатырох бакоў. І заўсёды пасля.. работы [пільшчыкаў] вырасталі высокія штабелі шпал, цалёвак, светлых брусоў, бэлек. Паслядовіч.
2. Прадаўгаваты прадмет, кавалак чаго-н. чатырохграннай формы. Брус мыла. □ У адной руцэ.. [чалавек] трымаў лусту хлеба, у другой брус сала. Чорны.
3. Тое, што і брусок (у 2 знач.).
4.толькі мн. Гімнастычная прылада з дзвюх круглых паралельных перакладзін, замацаваных на стойках. Практыкаванні на брусах.
@брусковы, -ая, -ае. Які мае форму бруска (у 2 знач.). Брусковае мыла.
@брусніцы, -ніц; адз.брусніца, -ы, ж. 1. Кустовая ягадная расліна сямейства бруснічных.
2. Ягады гэтай расліны. Усе сухія баравіны Пакрыты завяззю брусніц. Глебка.
@бруснічнік, -у, м. Зараснік дробнай кустовай расліны, на якой растуць брусніцы. Пад ялінамі быў сухі ўзгорак, на якім густа разрасліся верасы, папараці і бліскучы бруснічнік. Лынькоў. Кропелькамі крыві стракацяць у бруснічніку кіслыя ягадкі. Брыль.
@бруснічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да брусніц. Бруснічны куст. // Прыгатаваны з брусніц. Бруснічнае варэнне. Бруснічны сок.
@брусок, -ска, м. 1.Памянш. да брус (у 1, 2 знач.). [Майстар] бярэ чатырохкантовы брусок жалеза і тлумачыць, якім чынам і дзе тут трэба пракруціць навылётны канальчык. Кулакоўскі. Стаяў асобна ў місцы скорам Сяго-таго для верашчакі. Хоць невялікія прысмакі — Цыбуля, перчык, ліст бабкоў Ды сальца некалькі брускоў. Колас.
2. Тачыльны, шліфавальны камень, звычайна ў форме плоскага прадаўгаватага чатырохгранніка. Шліфоўка інструментаў — рэч і не простая і не звычайная. Трэба ведаць, які брусок — ці цвёрды, ці мяккі, ці гладкі, ці крупчаты — пад[ы]ходзіць да кожнага начыння. Бядуля. Гаспадар на ганку точыць бруском сякеру. Навуменка.
@брусочны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бруска. Брусочны камень.
@бруссе, -я, н., зб. Брусы. Жаўцеюць высокія сцірты дошак, брусся, апілаваных плашчакоў. Бялевіч.
@бруствер, -а, м. Земляны насып, вал на знадворным баку акопа, траншэі, прызначаны для аховы байцоў і гармат ад варожага агню. На брустверы акопа, у траншэях раслі маладыя бярозкі і асіны. Шамякін. Не паспеў Мігун азірнуцца, як ужо на брустверы апынулася першае аддзяленне. Алешка.
[Ням. Brustwehr.]
@брусчатка, -і, ДМ -тцы, ж. 1.зб. Брускі з каменю, дубу для брукавання вуліц, дарог і пад. Мінуўшы горад Тчэў, выязджаем на шырокую, вымашчаную брусчаткай шашу. Брыль.
2.Разм. Брук з такіх брускоў. За.. [камбатам], грукочучы ботамі па брусчатцы, рынуліся ўсе. Карпюк.
@брусчаты, -ая, -ае. Які мае форму бруска (у 1 знач.).
@брута, нескл. прым. і прысл. Валавы, агульны; разам з упакоўкай (пра вагу тавару); проціл. нета. Цана брута. [Іт. brutto.]
@бруха, -а, н. Разм. Тое, што і чэрава. [Вепр] па самае бруха грузнуў у дрыгве. Самуйлёнак. Сытае бруха да навукі глуха. Прыказка.
/ у перан. ужыв. Паўзуць жалезным брухам тапкі, Аж стогнуць сцены камяніц. Глебка.
@брухаты, -ая, -ае. Разм. Таўстапузы, з вялікім жыватом. Шайдоб кінуў у сенцы сякеру і пайшоў у хлеў. Пагладзіў брухатую кабылу. Федасеенка.
/ у перан. ужыв. Далёка ў полі стаялі брухатыя самалёты — тут быў аэрадром. Пташнікаў.
@брухач, -а, м. Разм. Тое, што і пузан; пузаты.
@бруцэлёз, -у, м. Заразная хвароба коз, авечак, свіней, буйнай рагатай жывёлы, здольная перадавацца ад іх чалавеку.
[Ад уласн. імя.]
@бруцэлёзны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бруцэлёзу; паражоны бруцэлёзам. Бруцэлёзнае захворванне.
@бручка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. 1. Агародная караняплодная расліна сямейства крыжакветных.
2.зб. Караняплоды гэтай расліны жоўтага ці жоўта-белага колеру. Гэта быў разам і склеп, дзе хавалася розная гародніна для жывёлы — рэдзька, бручка, буракі, бульба, — і кухня для гатавання стравы свінням і цялятам. Колас.
@бручкавы, -ая, -ае. Прыгатаваны з бручкі. Бручкавы сок.
@бручкоўнік, -у, м. Бручкавае бацвінне, лісце бручкі.
@брушка, -а, н. 1.Памянш. да бруха.
// Разм. жарт. Тоўсты жывот (у чалавека).
2. Задняя частка цела членістаногіх. Брушка чмяля.
@брушны, -ая, -ое. Які мае дачыненне да жывата, да поласці жывата. Брушныя плаўнікі. ○ Брушны тыфгл. тыф.
@брушына, -ы, ж. Унутраная абалонка брушной поласці. Запаленне брушыны.
@брушынны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да брушыны. Брушынная паверхня.
@бруя, -і, ж. Вузкі бруісты паток вады; цурок. Неўгамонныя тры крыніцы б'юць, З першай — саснякі баравыя п'юць, А ў другой, крутой, веснавой бруі, Галасы свае мыюць салаўі. Танк.
@брывасты, -ая, -ае. З вялікімі густымі бровамі. Шафёр, брывасты, з густой чупрынай, камлюкаваты і, відаць, дужы чалавек, не адказаў. Вышынскі.
@брыво, -а: мн. бровы; Р броў, броваў і брывоў, Д бровам і брывам, Т бровамі і брывамі, М аб бровах і брывах; н. Дугападобная палоска валасоў над вачамі. Маня набірала ў прыгаршчы вады і са смехам палівала на хлопчыка, лёгенька шлёпала яго па тоўстых ручках, ледзь чутна праводзіла пальцам па чорных дугах броў. Васілевіч. Тодар пабліскваў вачамі з-пад пасівелых броваў. Чорны. Ты прайшла з касою чорнай Пад малінавым берэтам, Пад крылатымі брывамі Хітравата ззялі вочы. Панчанка.
@брывяны, -ая, -ое. Які мае дачыненне да брыва. Адкрыты лоб, сама смуглява, А што найбольш прывабна ў ёй [Марыне], Дык гэта вочы, іх аправа Пад тонкай дужкай брывяной. Колас.
@брыг, -а, м. Двухмачтавае паруснае судна 18—19 ст., ваеннае або гандлёвае.
[Анг. brig.]
@брыгада, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. Вайсковае злучэнне, якое складаецца з некалькіх палкоў, батальёнаў або батарэй, а ў флоце — з некалькіх аднатыпных ваенных суднаў. Танкавая брыгада. Брыгада тарпедных катэраў. Партызанская брыгада. 2. Група работнікаў, якая выконвае пэўнае вытворчае (або спецыяльнае) заданне на заводзе, у калгасе, ва ўстанове і пад. Паляводчая брыгада. Трактарная брыгада. Будаўнічая брыгада. Брыгада камуністычнай працы. Рэйдавая брыгада. // Разм. Месца, дзе размяшчаецца і працуе гэты калектыў. Праўленне і канцылярыя, і наогул увесь калгасны цэнтр быў у першай брыгадзе. Васілевіч. У чацвёртую брыгаду, у вёску Зарэчча, пабег з праўлення пасланец. Бялевіч.
○ Комплексная брыгада — вытворчая брыгада, у склад якой уваходзяць людзі розных спецыяльнасцей.
[Фр. brigade.]
@брыгадзір, -а, м. 1. Ваенны чын у Расіі ў 18 ст., сярэдні паміж палкоўнікам і генералам.
2. Кіраўнік брыгады (у 2 знач.). Брыгадзір механізатараў. Брыгадзір паляводчай брыгады. □ Успомніў.. [Геня] пра бацьку — вясёлага калгаснага брыгадзіра. Якімовіч. Браты жылі вельмі дружна, і мара ў іх была адна: скончыць школу і пайсці ў брыгаду паляўнічых, брыгадзірам якой быў іх бацька — лепшы паляўнічы на ўсю акругу. Бяганская.
[Ням. Brigadier.]
@брыгадзіраў, -ава. Які належыць брыгадзіру. Брыгадзірава хата.
@брыгадзірка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Жан. да брыгадзір (у 2 знач.). Прыйшлі з поля, з гаспадаркі, Клуб запоўніўшы да краю, Брыгадзіры і даяркі, Брыгадзіркі і свінаркі, А гармонік грае, грае. Купала.
@брыгадзірскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да брыгадзіра. Брыгадзірская пасада.
@брыгадзірства, -а, н. Работа на пасадзе брыгадзіра (у 2 знач.). Добрым брыгадзірам паляводчай брыгады быў Міканор Селівончык у калгасе імя Дзяржынскага, але пастарэў чалавек, пасівеў, цяжкавата стала яму брыгадзірства. Бялевіч. Брыгадзіра Юзіка.. знялі з брыгадзірства і ледзь не аддалі пад суд. Сачанка.
@брыгаднік, -а, м. Разм. Член брыгады (у 2 знач.). Брыгадзір мантажнай брыгады.. ад імя сваіх брыгаднікаў заявіў, што краны зманціраваны будуць, што ў дошку разаб'юцца, а зробяць сваё. Мікуліч.
@брыгадніца, -ы, ж. Разм. Жан. да брыгаднік. Сем брыгадніц выйшлі ў карагодзе. Броўка.
@брыгадны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да брыгады. Брыгадны ўрач. Брыгадны стан. Брыгадны сход. Брыгаднае заданне.
@брыганціна, -ы, ж. Уст. Невялікі брыг, ваенны або карсарскі. Тое, што здалося Арцёму Іванавічу імем, азначала назву нежывой істоты, “брыганціна” — карабель. Мележ.
[Іт. brigantino.]
@брыда, -ы, ДМ -дзе, ж. Разм. 1. Што-н. непрыемнае, брыдкае, паскуднае; дрэнь, гадасць. [Янка:] — Ведаеш, брат, такая прыснілася брыда, што і цяпер яшчэ праціўна ў роце. Колас. А кпіны слухаць там і розную брыду — Ды ну іх, кажа [заяц], к ліху! Крапіва.
2.Разм. Аб кім-н. брыдкім, паскудным, агідным. Усе адчувалі, што недалёка той дзень, калі рушыць наперад слаўная Савецкая Армія і дачыста змяце з зямлі фашысцкую брыду. Шчарбатаў. — Вон з хаты, брыда! — закрычала.. [Параска] і ўсхапілася. Лобан.
@брыдасць, -і, ж. Абл. Тое, што і брыда, брыдота. — Што ты да мяне маеш, брыдасць ты гэтакая? Вітка.
@брыдж, -а, м. Карцёжная гульня, распаўсюджаная ў Англіі і ў Амерыцы. Гуляць у брыдж. [Англ. bridge.]
@брыджы, -аў; адз. няма. Штаны асобага крою, вузкія ўніз ад калена (першапачаткова прызначаліся для верхавой язды). [Гжэцкі] прыехаў у добрым мундзіры, перапаясаным накрыж рамянямі, з бліскучаю аздобаю на казырку канфедэраткі, у брыджах і ў блішчастых са шпорамі ботах. Скрыган.
[Англ. breeches.]
@брыдзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак. 1. Выказваць, адчуваць агіду да каго-, чаго-н. адмоўнага, брыдкага; гадзіцца. [Арлоўскі:] — Не даваць ніякага спуску парушальнікам! Цягнуць іх на сход, на суд грамадскі! І сарамаціць так, каб парушальнік брыдзіўся самога сябе за свой учынак! Паслядовіч.
2. Тое, што і брудзіцца.
3.Зал. да брыдзіць.
@брыдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак., што і без дап. 1. Рабіць брыдкім, непрыгожым. Ані грана лішняга не было ў ім, але не было і таго, што часам брыдзіць цела прафесіянальнага гімнаста. Караткевіч.
2. Тое, што і брудзіць (у 1 знач.). — Дык што гэта вы, таварыш старшыня, — ледзь не пакрыўдзіўся Валодзька. — Будзем мы рукі брыдзіць такім дабром. Брыль.
◊ Брыдзіць светам — хітраваць, круціць, баламуціць.
@брыдка.
1.Прысл. да брыдкі.
2.безас. у знач. вык. Сорамна, непрыемна, агідна. Брыдка стала братам, радзей пачалі яны са стрэльбай ды вудай цягацца, а больш гаспадаркай займацца. Якімовіч.
@брыдкаслоў, -слова, м. Чалавек, які любіць ужываць брыдкія, нецэнзурныя словы. Зеляноў не выпрабоўваў, ён не шэф жандараў, ён проста зневажальнік, патаемны брыдкаслоў і аматар адвесці душу. Караткевіч.
@брыдкасць, -і, ж. Уласцівасць брыдкага. З-за пуні прагучаў прарэзлівы свіст, а за ім паляцелі ліпкія сваёй брыдкасцю абразлівыя словы... Галавач.
// Нізкі, подлы, ганебны ўчынак. Другі, каб у дастатку жыць, Гатовы брыдкасць хоць каму зрабіць. Корбан.
@брыдкі, -ая, -ае.
1. Непрыгожы з выгляду, гадкі. [Тапурыя:] — Асілкам.. [селянін] не быў, але да работы быў здатным і з твару быў не брыдкі. Самуйлёнак.
// Непрыемны, дрэнны. Брыдкі настрой. Брыдкі характар. □ Няўжо яшчэ працягваецца той брыдкі сон! Чарнышэвіч.
2. Паганы, ганебны, благі. Брыдкія паводзіны. □ Алімпе не хапала яшчэ таго, каб родная маці яе стала завадатаркай брыдкіх спраў. Сабаленка. Перад.. [Юркам] было сорамна, і сам сабе Цімка здаваўся брыдкім. Карпаў.
// Непрыстойны, брудны, пахабны. Пайшлі па вёсцы пра Зосю брыдкія плёткі. Крапіва.
@брыдота, -ы, ДМ -доце, ж. 1. Тое, што выклікае агіду; брыда (у 1 знач.). [Міхал:] — Дык так, Антось, пераязджаем, Апошні час тут дажываем. — Куды? — ў Парэчча, у балота?.. Бадай ты спрахла! от брыдота! Цягніся зноў, а глуш такая! — Антось Парэчча праклінае. Колас.
2. Непрыстойнасць, паскудства; брыдкі ўчынак. [Галя:] — А здараецца, якая п'яная ляпа яшчэ і прыстае да цябе з усякімі брыдотамі. Лынькоў.
3. Брыда (у 2 знач.). — Пайшоў вон, брыдота! — крычала маці. Ваданосаў.
@брыдотны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да брыдоты. Брыдотны выпадак.
@брыдчэць, -эю, -эеш, -эе; незак. Траціць прыгажосць, станавіцца брыдкім; проціл. прыгажэць.
@брыжасты, -ая, -ае. З брыжамі.
// Які мае край, падобны на брыжы. Справа, як затока, выступала цёмная брыжастая сцяна бору. Якімовіч.
@брыжы, -оў; адз. няма. Вузкая палоска тканіны, сабраная ў зборачкі, якой аздабляюць адзенне і інш. Тут ёсць абрус яе [Марынінай] работы З брыжамі белымі, як снег. Колас.
// Тое, што сваёй формай нагадвае карункі. На рэчцы ледзяныя брыжы пачалі адставаць ад берагоў. Броўка. Цёмнымі лахматымі брыжамі абкідалі поле маладыя лясы-хвойнічкі. Гартны.
@брыз, -у, м. Слабы вецер, які дзьме днём з мора на бераг, а ноччу — з берага на мора.
[Фр. brise.]
@брызантны, -ая, -ае. Здольны драбіць прадметы пры выбуху; разрыўны. Брызантны снарад. Брызантнае рэчыва. [Фр. brisant.]
@брызгліна, -ы, ж. Кустовая расліна сямейства брызглінавых, якая ўтрымлівае ў сабе гутаперчу. Сям-там па лугавых грудах раскідаліся бародкі-кудзеркі астраўкоў, дзе буяў малады, сакавіты дубняк, кусты арэшніку, брызгліны, чаромхі і крушыны. Колас.
@брызглінавы, -ая, -ае.
1. Які адносіцца да брызгліны. Брызглінавы куст. 2.у знач. наз.брызглінавыя, -ых. Сямейства двухдольных раздзельнапялёсткавых раслін, да якога адносяцца розныя віды брызглін.
@брызент, -у, М -нце, м. Грубая непрамакальная парусіна. Толя сядзіць на носе чайкі і на ўзбраенні яго — доўгі, лёгенькі шост і “іжаўка” дзядзькі Антося, якая ляжыць на брызенце плашчпалаткі. Брыль. Усцяж па шашы, што вяла на Оршу, стаялі аўтамашыны, прыкрытыя брызентам. Шчарбатаў.
[Ад гал. presenning.]
@брызентавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да брызенту.
// Зроблены з брызенту. Неўзабаве ў кантору да нас зайшоў чалавек у паношанай брызентавай спяцоўцы і падаў Собічу патрабаванне на кісларод. Скрыган.
@брызянтоўка, -і, ДМ -тоўцы; Р мн. -товак; ж. Разм. Плашч або накідка, пашытыя з брызенту. Цяпер у сваёй размаляванай брызянтоўцы Косця стаяў на рыштаваннях і малатком абіваў сцяну, дзе паадставала старая тынкоўка. Вітка.
@брык, выкл. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова брыкнуць, брыкнуцца і брыкнуць.
@брыканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. брыкаць, брыкацца.
@брыкацца, -аецца; незак. 1. Біць нагамі, брыкаць. Конь спачатку не хацеў насіць чалавека на сваёй спіне, іржаў, брыкаўся. Бядуля.
// Брыкаць адзін другога. Коні пачалі брыкацца. // Мець звычку біць нагамі, брыкаць. Гэты конь брыкаецца. // Рабіць рэзкія рухі, дрыгаць нагамі, жадаючы вызваліцца (пра чалавека). Дзяўчаты з рогатам неслі хлопца да рэчкі, той брыкаўся, крычаў. Гурскі.
2.перан. Разм. Упарціцца, упірацца. [Максім:] — З выгляду здаецца — “ані вэзь”, брыкаецца, абражаецца, а скончыць тым, што прыгорнецца да цябе. Колас.
@брыкаць/1, -а., -аеш, -ае; незак. Разм. Ускідваць нагамі. З двароў выбягалі жарабкі, люта ржалі, дыбіліся, брыкалі маладымі дужымі нагамі, нястрымна гойсалі па вуліцы. Хомчанка.
// Бегаць, пабрыкваючы. Конь брыкае па агародзе. // Рабіць рэзкія рухі, дрыгаць нагамі. Пад палком брыкала ў саломцы цялё. Гарэцкі.
@брыкаць/2, -аю, -аеш, -ае; незак., каго. Разм. Біць, удараць задняй нагой, заднімі нагамі (пра капытных жывёлін). Карова вельмі дачку любіла: Не брыкала яе, хвастом не біла. Бічэль-Загнетава.
@брыкет, -а і -у, М -кеце, м. 1. -а. Плітка, цаглінка з якога-н. спрасаванага матэрыялу. Тарфяныя брыкеты з'яўляюцца высакаякасным апалам. “Беларусь”. А Заслонаў ужо вучыў, як рабіць вугальныя брыкеты, як пры дапамозе пяску і вады выводзіць са строю паравозы і аўтамашыны. Шчарбатаў.
2. -у, зб. Разм. Прасаваны торф або вугаль у выглядзе цаглінак. Надбудова тая — элеватар для фрэзернага торфу, з якога мы робім брыкет. Галавач.
[Фр. briguette.]
@брыкетаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. брыкетаваць.
@брыкетаваны, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад брыкетаваць.
2.у знач. прым. Які мае форму брыкетаў. Брыкетаваны торф.
@брыкетавацца, -туецца; незак. Зал. да брыкетаваць.
@брыкетаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., што. Рабіць з якой-н. бясформеннай масы брыкеты. Аўтар прапануе збіраць рэшткі драўніны на лесараспрацоўках, брыкетаваць іх і выкарыстоўваць у якасці паліва. “Звязда”.
@брыкетны, -ая, -ае. Які мае адносіны да брыкету (у 2 знач.). Прафесар паказаў рукой на будынак. — У гэтай палове сама станцыя, — сказаў ён, — а злева сушыльнае аддзяленне брыкетнага завода. Галавач.
@брыклівы, -ая, -ае. Разм. Які мае звычку, схільнасць брыкацца. Орлік сапраўды быў благім канём: куслівым і брыклівым. Сіняўскі.
@брыкнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Нечакана, раптоўна ўпасці. Брыкнуцца на роўным месцы.
@брыкнуць/1, -ну, -неш, -не; зак. Разм. 1.Аднакр. да брыкаць.
2. Тое, што і брыкнуцца.
@брыкнуць/2, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да брыкаць.
@брыкун, -а, м. Разм. Пра таго, хто любіць брыкацца.
@брыкуха, -і, ДМ -кусе, ж. Разм. Жан. да брыкун.
@брыль, -я, м. 1. Тое, што і капялюш. Чырвоныя хустачкі дзяўчат мяшаліся з хлапцоўскімі шапкамі розных гатункаў, пачынаючы гарадскімі кепкамі і канчаючы самадзельнымі саламянымі брылямі. Колас.
2. Казырок шапкі. Паўлік адчуваў на сабе торбачку, доўгі брыль у шапцы хоць і закрываў твар ад высокага сонца, але затое на лбе ўсё больш з'яўлялася капелек поту. Сташэўскі. Слаўная гэта была шапка — з блішчастым лакіраваным брылём, са спружынаю ўсярэдзіне. Якімовіч.
// перан. Стрэшка над уваходам. На другі дзень у двор бальніцы, Дзе ганак звешвае свой брыль, Пад'ехаў, стаў аўтамабіль. Колас.
@брыльянт, -а, М -нце, м. Агранёны і адшліфаваны асобым спосабам алмаз (ужываецца як упрыгожанне).[Антон Максімавіч:] — Памятай, алмаз трэба доўга шліфаваць, каб ён стаў брыльянтам. Рамановіч.
[Фр. brillant.]
@брыльянтавы, -ая, -ае. Уласцівы брыльянту. Брыльянтавы бляск. // Упрыгожаны брыльянтам (брыльянтамі). Брыльянтавыя завушніцы. Брыльянтавы пярсцёнак.
@брыльянцін, -у, м. Касметычны сродак для валасоў, які надае ім бляск. Першым кінуўся ў вочы Станеўскі. Узмужнелы, пастрыжаны, як мелі звычай стрыгчыся нямецкія вайсковыя — пад высокую польку, з чорнымі і бліскучымі ад брыльянціну валасамі, з жоўтымі рамянямі, ваяўніча скрыжаванымі на грудзях. Карпюк.
[Фр. brillantine.]
@брыльянцісты, -ая, -ае. Падобны колерам на брыльянт. Серабрыцца снег, мігацяць незлічоныя мільёны брыльянцістых іголак. Лынькоў. Здавалася, вось-вось.. [вербы] заварушацца, і тады дождж брыльянцістых рос сыпнецца на водную гладзь. Пестрак.
@брылясты, -ая, -ае. З вялікім брылём (у 1 знач.). Зноў папаліся лісічкі — раз, другі, а потым у бярэзніку на ўзбалотку знайшоў я абабак і брылястыя чырвоныя сыраежкі. М.Стральцоў.
@брында, -ы, ДМ -дзе, ж. Разм. зневаж. Пра таго, хто без патрэбы ходзіць, сланяецца, нічога не робіць. Эх, брында ты, брында! Не слухаеш старога — скулу мець будзеш. Колас.
@брындаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Хадзіць, совацца без патрэбы; сланяцца, нічога не робячы. [Ева:] — А прыйшоў [сын] з вайны калекам — купіў ружжо ды ўнадзіўся хадзіць па лесе: брындае цэлы дзянёчак. Масарэнка.
@брынза, -ы, ж. Сыр з авечага малака.
[Рум. brinzē.]
@брынканне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. брынкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
@брынкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. 1. Адзывацца пры ўдары гукам, падобным да лёгкага звону; дзвынкаць. Брынкае шыба. // Выклікаць ударам такі гук. Нехта доўга, брынкаў на кухні пасудай. 2.на чым. Няўмела або ляніва іграць на якім-н. музычным інструменце. Андрэй Шыбянкоў, як зазвычай, сядзеў, фарсіста закінуўшы нагу за нагу, і брынкаў на вечнай сваёй гітары. Зарэцкі. Я ўжо ўмеў чытаць ноты, сяк-так брынкаў на раялі, і таму вучоба музыцы не была для мяне вялікім цяжарам. Хомчанка.
@брынклівы, -ая, -ае. Разм. Надтрэснуты (пра гук, голас). Дзядок бадзёра выйшаў на сцэну і, моцна прыстукваючы кіем аб падлогу, пачаў нешта натужліва крычаць тонкім, брынклівым голасам. Краўчанка.
@брынкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да брынкаць.
@брынчаць, -чу, -чыш, -чыць; незак. Разм. Тое, што і брынкаць (у 1 знач.). Я ўсю дарогу не зводжу вачэй з пагнутага парожняга вядра, што брынчыць ззаду на дзедавым возе. Сачанка. Кроплі па даху брынчалі, Бегла дарогі рака. Лось.
@брыняць, -яе; незак. 1. Набіраючыся вільгаці, павялічвацца, расшырацца ў аб'ёме; разбухаць.
2. Павялічвацца ў працэсе росту, напаўняючыся пажыўнымі сокамі. То была пара, калі маладыя бярозкі брынялі салодкім сокам. Гартны. Хай зярняты прарастаюць, Новай сілай хай брыняюць Колас, кветка, ліст! Кірэенка.
3. Расшырацца, павялічвацца ў аб'ёме; ацякаць, распухаць.
@брысці, брыду, брыдзеш, брыдзе; брыдзём, брыдзяце; пр. брыў, брыла, -ло; заг. брыдзі; незак. Ісці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі; цягнуцца. І бачыць дзед Талаш — вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе, не зважаючы на дзеда. Колас. Гэта ёсць пераход, каб не лезці ў ваду, не брысці цераз брод. Дубоўка.
@брытагаловы, -ая, -ае. З брытай галавой. Абодва заявіліся неўзабаве і, як згаварыўшыся, разам: Ляшчэня — брытагаловы, хударлявы, у сініх афіцэрскіх галіфэ.., Бабейка — у чорным напаў вайсковым гарнітуры. Хадкевіч.
@брытанаманія, -і, ж. Захапленне ўсім англійскім. Брухнальскі па сутнасці ліў ваду на тое ж кола брытанаманіі.. Міцкевіча як на асноўную першапрычыну з'яўлення яго балад. Лойка.
@брытанскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Брытаніі. Брытанскія астравы.
@брытаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Надзяваць аброць, пятлю вяроўкі на галаву, шыю жывёліны; браць на вяроўку. Пад вечар нейкія коннікі напалі на нас і сталі брытаць падласую цёлачку. Лужанін.
@брытва, -ы, ж. Прылада для брыцця. Бяспечная брытва. Электрычная брытва. ◊ Язык як брытвагл. язык.
@брытвенны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да брытвы. Брытвенны футляр. // Які служыць для брыцця. Брытвенны прыбор.
@брыты/11, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. зал. пр. ад брыць.
2.у знач. прым. З брытай галавой ці барадой. За маленькім, кругленькім столікам, над шклянкаю кавы сядзеў гладка прычэсаны, брыты чалавек. Гартны.
@брыты/22, -аў; адз.брыт, -а; м. Кельцкае племя, якое насяляла Англію ў старажытнасці.
@брыца, -ы, ж. Аднагадовая травяністая расліна сямейства злакавых; плашчуга, пласкуша, курынае проса.
@брыцца, брыюся, брыешся, брыецца; незак. 1. Брыць сябе. Міхал Тварыцкі сеў за столік брыцца. Чорны.
2. Не насіць барады і вусоў.
3.Зал. да брыць.
@брыццё, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. брыцца, брыць.
@брыць, брыю, брыеш, брые; незак., каго-што. Зразаць валасы брытвай да кораня; галіць. Брыць бараду.
@брычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Лёгкі выязны вазок. Дзень і ноч тарахцелі сялянскія падводы, шляхецкія брычкі і панскія фаэтоны. С.Александровіч. Непадалёку ад райкома стаяў прывязаны да агароджы гладкі вараны стаеннік, запрэжаны ў акуратную, на рысорах, брычку з мяккім сядзеннем са спінкай і месцам для фурмана. Хадкевіч.
@брыючы.
1. -ая, -ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад брыць.
2. -ая, -ае; у знач. прым. У выразе: брыючы палётгл. палёт.
3.Дзеепрысл. незак. ад брыць.
@брэдзень, -дня, м. Тое, што і браднік. Дзед асцерагаўся нават падыходзіць блізка да.. [Міколкі з бацькам], калі яны выцягвалі на бераг таптуху або брэдзень. Лынькоў.
@брэндзі, нескл., н. Гатунак каньячнага віна.
@брэнзлі, -яў; адз.брэнзаль, -зля, м. Абл. Махры па краях у хустцы, настольніку і пад. — Добра, добра, мы вам адзначым,— з пагрозай сказаў.. [паліцай], цярэбячы брэнзлі настольніка. Дамашэвіч.
@брэнканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. брэнкаць.
@брэнкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Тое, што і брынкаць. [Антон:] — Мабыць, дзіўна гэта тут, каб старшыня ды на мандаліне брэнкаў? Савіцкі.
@брэнкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да брэнкаць.
@брэтонецгл. брэтонцы.
@брэтонкагл. брэтонцы.
@брэтонцы, -аў; адз.брэтонец, -нца, м.;брэтонка, -і, ДМ -нцы; мн. брэтонкі, -нак; ок. Жыхары Брэтані.
@брэх, -у, м. Характэрныя для сабак, лісоў і некаторых іншых звяроў гукі. Заўважыўшы людзей і нарабіўшы брэху, з-пад хаты выбег пярэсты цыбаты сабака. Адамчык. З задумы лесніка вывеў брэх незнаёмага сабакі. Шчарбатаў.
@бубацець, -ціць; незак. Разм. Аднастайна стукаць (пра гукі падання кропель дажджу і пад.). Лілася са шланга, пырскала вада, бубацела па лісці кветак. М.Стральцоў.
@бубен, -бна; Р мн. -аў; м. 1. Ударны музычны інструмент у выглядзе абцягнутага скурай шырокага абруча з металічнымі бразготкамі. Заціх гармонік, замоўклі бубны. Лынькоў. [Дачка:] — Чуеш, коні па шляху бягуць, Чуеш, як музыкі ў бубны б'юць? Танк.
2. Тое, што ібарабан.
◊ Голы як бубенгл. голы. Даць бубнакаму гл. даць. Як у бубен біцьгл. біць.
@бубка, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. Разм. Тое, што і бобка. Стронга дастаў з правай кішэні штаноў нейкую бубку і, кінуўшы яе ў рот, пачаў жаваць. Паслядовіч. У каго бубка бубку давала, а ў яго [Кашкара] што ні гектар — на трыста і больш пудоў ячменю. Гроднеў.
@бубнач, -а, м. Разм. Тое, што і барабаншчык. Тут ускочыў у хату бубнач і схапіў з-пад паліцы бубен. Чорны.
@бубненне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бубніць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
@бубніць, -ню, -ніш, -ніць; -нім, -ніце; незак., што і без дап. Разм. 1. Біць у бубен; барабаніць. [Юрка:] — Нашто вы бубен дасталі? [Жыгунец:] — Бубніць пайду. Чорны.
// Ствараць, утвараць гукі, падобныя да гукаў бубна. Аднастайна, сумотна бубніць дождж у шыбы акон. Шамякін.
2.перан. Гаварыць ціха, незразумела, манатонна. Таркевіч рабіў уражанне сярдзітага чалавека. Бровы яго пераважна былі нахмураны, ён меў звычай бубніць і прыгаворваць: “Ці гэта парадак?” Колас. Дастаўшы чыгунок ці якую варэйку, .. [Андрэй Данілавіч] адхопліваў гарачы кружок, заглядваў у пасудзіну і дабрадушна бубніў: “Ну, а тут што ёсць? Чаго нам тут накухарыла?” Ракітны.
// Назойліва паўтараць адно і тое ж. — Печаны гад! І зямля іх такіх носіць. Усю дарогу мне бубніў, што вайне канец. С.Александровіч.
◊ Бубніць (сабе) пад нос — гаварыць вельмі ціха, незразумела.
@бубон, -а, м. Апухлая ў выніку запалення лімфатычная залоза (у пахвіне, пад пахамі).
[Ад грэч. bubon — пахвіна.]
@бубонны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бубона. Бубонная форма чумы.
@бугаёвы, -ая, -ае; -ёў, -ёва. Які мае адносіны да бугая, належыць яму. Бугаёвы рогі. Бугаёва стойла.
@бугаіны, -ая, -ае. Разм. Уласцівы бугаю; такі, як у бугая. Бугаіная шыя. Бугаіная сіла.
@бугай, -я, м. 1. Самец буйной рагатай жывёлы; бык. Хутка займеў Мікіта пару коней, ды ажно шэсць штук кароў і свайго бугая. Галавач.
2. Начная балотная птушка сямейства чапляў, празваная так за тое, што вясной самец яе, апусціўшы дзюбу ў ваду, утварае вельмі гучныя гукі, падобныя да рову бугая. У зацішку на лужынах тужліва кумкалі зялёныя жабы, а далей у балотах, між лесу, пераклікаліся бугаі, бухаючы, як у пустыя кадушкі. Колас.
@бугарок, -рка, м. 1.Памянш. да бугор.
2. У анатоміі — узвышанасць на касці, да якой прымацоўваецца мышца. Лонны бугарок.
@бугель, -я, м. 1. Жалезнае кольца, акоўка, якая служыць для ўмацавання мачтаў, сваяў або для сувязі іх састаўных частак.
2. Частка токапрыёмніка ў трамваі, тралейбусе, электрапоездзе, якая слізгае па кантактным провадзе.
[Гал. beugel.]
@бугі-вугі, нескл., н. Хуткі парны танец свабоднай кампазіцыі амерыканскага паходжання.
@бугор, -гра, м. Невялікае ўзвышша, узгорачак на паверхні зямлі. Тадора Міронаўна садзілася на бугры за хатай і.. глядзела на лес. Брыль. Салдаты з аўтаматамі плюхаюцца па гразі, выганяюць усіх, і старых, і малых, на сухі бугор у канцы сяла. Кулакоўскі.
// Няроўнасць, выпукласць на чым-н. Твар.. [Рубчэні] быў увесь у маршчынах, нейкіх чорна-сініх парушынах і буграх. Лобан.
@бугрына, -ы, ж. Сухое ўзвышанае месца. Сушылі [калгаснікі] сінюху, зносілі вязкамі, а дзе было можна — ссоўвалі коньмі копы да стажар'яў, на бугрыны, дзе сушэй. Пташнікаў.
@бугрысты, -ая, -ае. Пакрыты буграмі. Бугрыстая дарога. Бугрыстае поле. □ Потым ударылі маразы, балота пакрылася тоўстай скарынкай каструбаватага, бугрыстага, з жоўтымі падцёкамі лёду. Дамашэвіч.
// Няроўны, з буграмі. Стоячы пры лямпе, якая асвятляла бугрысты, з залысінамі лоб,.. [старшыня валвыканкома] моўчкі перагледзеў некалькі лісткоў. Мележ.
@бугрыцца, бугрыцца; незак. Разм. Узнімацца буграмі. Б'е з-пад нізу вада, нібы крыніца віруе там, ускіпае бурбалкамі, пенай, бугрыцца. Лынькоў.
@буда, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. Верх, пакрыццё воза, брычкі, карэты і пад. [Сімон] ужо хацеў загадаць, каб закладалі фаэтон і ставілі буду. Самуйлёнак.
2. Крыты дарожны воз. Балаголаўская буда адляскала коламі па лясной дарозе, выехала на палявы прастор і ўжо набліжалася да маіх родных аселіц. Сабаленка.
3. Шалаш, будан. Іншы раз стаўлялі ў лесе свае буды цыганы. С.Александровіч.
@будаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. будаваць, будавацца.
@будаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад будаваць.
@будавацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; незак. 1. Ставіць сабе дом або іншы будынак. [Пятрусь] два разы гарэў, два разы будаваўся... Цяпер вось дом, як шклянка, у два канцы. Брыль.
2. Узводзіцца, знаходзіцца ў стане будаўніцтва. Другі месяц на рацэ будуецца мост. 3. Узнікаць, складацца. Жывыя арганізмы будуюцца з рэчываў нежывой прыроды. 4.Зал. да будаваць.
@будаваць, будую, будуеш, будуе; незак., што. 1. Ставіць, мураваць, рубіць дом, узводзіць будынак, збудаванне. Будаваць палац. Будаваць дом. // без дап. Займацца будоўляй. Мы павінны будаваць добра і танна. // Вырабляць, выпускаць (машыны, механізмы і пад.). Сяргей Іванавіч пайшоў пасля арміі ў інстытут, каб навучыцца будаваць танкі. Шамякін.
// Рабіць, майстраваць, ляпіць (гняздо і пад. — пра птушак і звяроў). І вадасточная труба.. Вісіць, аглухшы, а над ёй Будуюць зноў прытулак свой Дзве ластаўкі. Танк.
2.перан. Ствараць, тварыць. Народы нашых краін ідуць да адной вялікай мэты — яны будуюць сацыялізм і камунізм, будуюць самае лепшае і справядлівае грамадства на зямлі. Палітыка. Мы на вахту працы сталі, Мір будуем на вякі. Астрэйка.
3. У думках намячаць, ствараць (планы, здагадкі і пад.). Тры дні сурова, па-салдацку, успаміналі.. [сын з бацькам] нядаўняе мінулае і адначасова будавалі планы на будучыню. Васілевіч.
4. Асноўваць, базіраваць на чым-н. Колькі іх было ў гісторыі, “вялікіх” і дробных цынікаў — “інквізітараў”, што будавалі свае разлікі на слабасці, на баязлівасці людзей. Адамовіч. Агітатары будуюць свае гутаркі на канкрэтных прыкладах з жыцця сваіх брыгад. “Звязда”.
5. Вычэрчваць якую-н. геаметрычную фігуру на аснове зададзеных памераў. Будаваць квадрат. □ Затым пад прамым вуглом адыходжу ўздоўж берага і будую два прамавугольныя трохвугольнікі — вялікі і маленькі. Жычка.
6. Састаўляць, складаць што-н., адбіраючы і размяшчаючы пэўным чынам, у пэўным парадку, сістэме матэрыял. Будаваць фразу. Будаваць сюжэт.
@будан, -а, м. 1. Буда з галля, саломы ці тонкага бярвення для часовага жылля; шалаш. Па ўсім беразе людзі секлі лазу, рабілі буданы, накрывалі іх свежай травою. Лупсякоў.
2.Разм. Верх, пакрыццё павозкі. Невялікія замораныя конікі цягнулі вазы, нагружаныя бедным сялянскім скарбам і пакрытыя палатнянымі буданамі. Лобан.
[Цюрк.]
@бударажыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак. Узрушвацца, узбуджацца, турбавацца. [Ісак:] — У спрэчках.. адточваецца думка, бударажыцца мозг. Асіпенка.
@бударажыць, -жу, -жыш, -жыць; незак., каго-што. Узрушваць, непакоіць, узбуджаць. [Аляксей] хадзіў з імі ў атаку, на яго вусны трапляў парахавы пыл, пах пораху бударажыў нервы і напружваў волю. Хадкевіч.
@будаўнік, -а, м. 1. Той, хто будуе што-н.; працуе на будаўніцтве. Брыгада будаўнікоў. □ Імчалі па шашы грузавікі. Узводзілі палац будаўнікі. Корбан. [Паўтарак:] Я перадам гэта пісьмо і ваша гарачае прывітанне будаўнікам Волга-Дона. Крапіва.
2.перан. Стваральнік, тварэц. Будаўнікі новага грамадства. Будаўнікі сацыялістычнай дзяржавы. □ Ты, моладзь, смела і магутна, Ты — волі лепшай будаўнік. Чарот. [Працаўнікі] памножаць славу рабочага класа нашай краіны, славу народа — будаўніка камунізма. Грахоўскі.
@будаўніцтва, -а, н. 1. Узвядзенне будынка або якога-н. іншага збудавання. Будаўніцтва завода, школы. 2. Будаўнічы аб'ект. Паехаць на будаўніцтва. □ На будаўніцтва Сілевіцкай ДРЭС Наташа трапіла ў сярэдзіне жніўня. Краўчанка.
3. Развіццё народнай гаспадаркі і культуры шляхам будавання новых вытворчых прадпрыемстваў і аб'ектаў культуры. Прамысловае будаўніцтва. Калгаснае будаўніцтва. Культурнае будаўніцтва. Капітальнае будаўніцтва. Зялёнае будаўніцтва. Тэмпы будаўніцтва. □ Вытворчая брыгада, якая нарадзілася яшчэ на заранку калгаснага будаўніцтва, і да гэтага часу застаецца асноўным звяном гаспадарання. Машэраў.
4. Стварэнне, арганізацыя новых гаспадарчых і культурных умоў жыцця. Сацыялістычнае будаўніцтва. Будаўніцтва камунізма. □ Зроблена ўсё магчымае для забеспячэння ўмоў мірнага будаўніцтва ў нашай краіне і ў брацкіх краінах сацыялізма, для міру і бяспекі ўсіх народаў. Брэжнеў.
@будаўнічы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да будаўніцтва, выкарыстоўваецца ў будаўніцтве. Будаўнічы матэрыял. Будаўнічая тэхніка. Будаўнічыя работы. 2. Які мае адносіны да будаўнікоў, складаецца з будаўнікоў, належыць ім. Пачалася гутарка з будоўлі, і Сцяпан Лявонавіч выказаў думку, што трэба павялічыць будаўнічую брыгаду. Дуброўскі.
// Звязаны з падрыхтоўкай будаўнікоў. Сцяпан быў ужо камандзірам у марскім флоце, а Марыля закончыла будаўнічы тэхнікум. Кулакоўскі.
@будачнік, -а, м. Той, хто нясе каравульную службу ў будцы, жыве ў каравульнай, чыгуначнай будцы. Ідзе Сцёпка,.. мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды. Колас.
// У дарэвалюцыйнай Расіі — паліцыянт, які глядзеў за парадкам на вуліцы, знаходзячыся ў будцы.
@будзень, -дня; мн. будні, -дняў; м. 1. Будны, не святочны дзень. Ці то ў будзень, ці то ў свята, Як адчыніш толькі дзверы — У каго які занятак, Можна ведаць па кватэры. Непачаловіч.
2.перан. Штодзённае жыццё. Працоўныя будні. □ Мы ідзём з пуцёўкаю райкома праз гарачыя крутыя годы ў камунізма будзень, як дадому. Вялюгін. Не выгрызе сцежкі Асенняя злосць, Дзе творыцца новы І радасны будзень. Хадыка.
@будзёнаўка, -і, ДМ -наўцы; Р мн. -навак, ж. Шлем, які насілі чырвонаармейцы ў перыяд грамадзянскай вайны.
@будзённасць, -і, ж. Уласцівасць будзённага.
@будзённы, -ая, -ае.
1. Не святочны, будны. Быў звычайны будзённы дзень, калі Паходню прынеслі з Лашыч паведамленне ад Ваўчка. Хадкевіч.
// Прызначаны на штодзень. На сцяне вісела будзённая вопратка. Гартны.
// Штодзённы, звычайны. Колькі радасці можна знайсці ў звычайным будзённым жыцці. Мурашка. А чым мяне сустрэне бераг новы — Будзённым тлумам, навізною спраў? Панчанка.
2.перан. Сумны, аднастайны. [Рыма:] — Ты таксама вершы пішаш? Люблю паэтаў, яны непасрэдныя, шчырыя, не такія, як усе, будзённыя. Сабаленка. Пытанняў.. нарадчыца чуе за дзяжурства дзесяткі, яны — самыя будзённыя, як і адказы на іх. Васілёнак.
@будзёншчына, -ы, ж. Штодзённыя клопаты; жыццё, нецікавае сваёй аднастайнасцю. [Клаўдзя:] — У жыцці ёсць праца, ёсць будзёншчына. І вельмі цяжка бывае заўважыць, памыліўся ты [ці] зрабіў правільна. Савіцкі. [Рыгор:]—Я радуюся, таварыш Міхась, што папаў у гэтыя ўмовы жыцця; я шчаслівы, што не закалыхала мяне мястэчка сваёю будзёншчынаю. Гартны.
@будзільнік, -а, м. Гадзіннік са спецыяльным заводам для падачы званка ў патрэбны час. Несцяровіч вярнуўся ў пакой. .. Павесіў трубку, навёў будзільнік на сем гадзін раніцы і кінуўся ў пасцель. Чорны.
@будзіцца, буджуся, будзішся, будзіцца; незак. Прачынацца ад сну. Я разам прывык са світаннем Будзіцца і крочыць шляхамі. Танк.
// перан. Узнікаць, з'яўляцца, праяўляцца. У .. душы [Юлькі] будзіцца разам і герой і артыстка. Бядуля. Нас вёў сам мастак, і разам рэхам будзіліся, ішлі ўспаміны. Ліс.
@будзіць, буджу, будзіш, будзіць; незак., каго-што. 1. Перабіваць чый-н. сон, спакой, прымушаць прачнуцца. Звонкія, маладыя галасы будзілі спакой гэтага ціхага вечара. Колас. Ужо дзед яго [Сашку] будзіць. Бабка ж Вікця нездаволена бурчыць на дзеда: куды гэта ён у такую рань малога ўскатурхвае. Даніленка. Умела .. [Рагіна] слаць пасцель, умела яна і будзіць — голас у яе ветлы і чысты. Адамчык.
// Абуджаць што-н. у каго-н. Жалейка! Тоненькі галасочак яе з рознымі адценнямі гучыць у прасторы, будзіць .. нейкія патаемныя струны душы. С.Александровіч. Зямля.. — шырокая, бяскрайняя, здольная будзіць вялікія імкненні пачуццяў і думак. Чорны.
2.перан. Выклікаць да жыцця, дзейнасці. Ці ёсць сіла, каб зацьміла Сонца яснага прамені, Што краіну будзяць мілую Да жыцця, да адраджэння. Васілёк.
@будка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. 1. Невялікая, часцей драўляная пабудова для вартаўніка, паставога і інш. Сябры тым часам сквер мінулі, Налева ўгору павярнулі; Тут з будкі стораж іх спыняе: — Куды йдзяце? — сяброў пытае. Колас.
2. Збітае з дошак жыллё для сабакі. Юрка пастукаў у вароты. З будкі выскачыў і, рвучыся з ланцуга, кінуўся да весніц калматы ваўкадаў з ашчэранай пашчай. Курто.
@будны, -ая, -ае. Разм. Тое, што і будзённы (у 1 знач.). Чую звон я нудны, Рэдкі, невясёлы. Дзень сягоння будны, Не святкуюць сёлы. Колас. Руту-мяту палівала [дзяўчына] У будны дзень і ў свята... Трус.
@будова, -ы; Р мн. -доў; ж. 1. Узаемнае размяшчэнне і сувязь састаўных частак, элементаў чаго-н.; унутраная структура. Будова Сусвету. Будова атама. Будова гор. Будова механізма. 2. Тое, што будуецца; будынак, пабудова. За працу майстры атрымліваюць лес для будовы. Брыль. На ўзгорку, перад Тамашом, як на далоні, раскінуліся новыя будовы калгаса. Гурскі.
@будоўля, -і, ж. 1.Дзеянне паводле дзеясл. будаваць (у 1 знач.); будаўніцтва.
2. Будынак, збудаванне, будаўнічы аб'ект, а таксама тэрыторыя, дзе што-н. будуецца. Высачэзны пад'ёмны кран з зашклёнай кабінай працягнуў рабрыстую стралу над будоўляй. Хадкевіч. А пакуль што гойдаюць сасоннік За Дзвіной асеннія вятры, Слухаюць пры вогнішчы гармонік Полацкай будоўлі, жыхары. Калачынскі.
@будуар, -а, м. Уст. Маленькая гасціная багатай жанчыны для прыёму найбольш блізкіх знаёмых. [Чарноцкі:] (з успышкай хвалявання) Тады, перад выездам, у самую апошнюю хвіліну, яна, нябожчыца, села за фартэпіяна, каб развітацца назаўсёды з усім тым... родным... вечным... Але .. [Міхалковіч] раптам увёў у яе будуар натоўп мужыкоў... Чорны.
// Абсталяванне, мэбля такога пакоя. Будуар з чырвонага дрэва. [Фр. boudoir.]
@будуарны, -ая, -ае. Уст. Які мае адносіны да будуара. Будуарная мэбля.
@будучы, -ая, -ае.
1. Які мае наступіць, адбыцца. Там гавораць аб будучым шчасці сваім, Аб сумесным жыцці, аб жыцці маладым. Куляшоў.
// Наступны. Будучы год. Будучай вясною. 2. Такі, які рыхтуецца, павінен стаць тым, кім яго называюць. Старая маці Зоські спагадна на .. [Сымона] паглядала, як на будучага зяця. Бядуля. [Кастусь] не мог зразумець, чаму так груба і зняважліва адносяцца педагогі да сваіх выхаванцаў — будучых настаўнікаў. С.Александровіч.
3.Дзеепрысл. цяпер. ад быць.
4.у знач. наз.будучае, -ага, н. Час, які ідзе ўслед за цяперашнім; сукупнасць наступных падзей. [Сакратар абкома:] — А ты глядзі наперад, Васіль. Мінавіч, у будучае заглядвай. Шамякін.
5.у знач. наз.будучае, -ага, н. Доля, лёс; кар'ера. Будучае маладога настаўніка. Будучае артыста. ○ Будучы часгл. час.
◊ У будучым — у далейшым, потым.
@будучыня, -і, ж. 1. Часы, падзеі, якія прыйдуць на змену цяперашнім; стан, становішча чаго-н. у будучым. Камунізм — светлая будучыня чалавецтва. □ Падзеі апошніх гадоў з новай сілай пацвярджаюць, што капіталізм — гэта грамадства, пазбаўленае будучыні. Брэжнеў.
2. Становішча, абумоўленае пэўнымі ўмовамі; лёс, доля. У Нарачы — бясспрэчная будучыня курортнага раёна. В.Вольскі. І ўсё часцей усё лепшае ў сваёй будучыні звязвала [Таццяна] з імем Жэнькі. Шамякін.
// Тое, што чакаецца ў будучым. [Максім:] — Наша справа калектыўнай гаспадаркі ёсць справа жыццёвая, правільная, а таму ёй належыць будучыня. Колас.
3. Будучае пакаленне; нашчадкі. Дзеці — наша будучыня.
@будызм, -у, м. Рэлігія, якая ўзнікла ў канцы 6 ст. да н. э. у Паўночнай Індыі і пашырылася ў Тыбеце, Манголіі, Індакітаі, Кітаі, Бірме, Японіі і некаторых іншых краінах Усходу.
[Па імені легендарнага заснавальніка гэтай рэлігіі Буды.]
@будыйскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да будызму. Будыйскае вучэнне. Будыйскі храм.
@будынак, -нка, м. Жылое, адміністрацыйнае ці гаспадарчае збудаванне. Былі тут розныя будынкі: Гуменцы, гумны і адрынкі, Хлявы і стайні, і аборы... Колас. Але будынку Аб'яднаных Нацый У Маскве стаяць было б куды цяплей. Панчанка.
@будыніна, -ы, ж. Разм. Тое, што і будынак. Здалёк хатка здаецца досыць паважнай будынінай, і гэтую паважнасць ёй надае высока паднятая стромкая саламяная страха. Колас. Рэстаран — блізка ля цэнтра. Гэта белая цагляная будыніна ў адзін паверх. Лупсякоў.
@будыст, -а, М -сце, м. Паслядоўнік будызму.
@будыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да будыст.
@будысцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да будыстаў.
@буер, -а, м. 1. Лодка з парусам, устаноўленая на каньках, для катання па лёдзе.
2. Невялікая парусная лодка.
[Гал. boeier.]
@буерны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да буера. Буерны спорт.
@буерыст, -а, М -сце, м. Гоншчык на буеры.
@буёк, буйка, м. Памянш. да буй2.
@буж, -а, м. Інструмент у выглядзе металічнага стрыжня або гумавай трубкі, які выкарыстоўваецца ў медыцыне для даследавання трубчастых органаў.
[Фр. bougie.]
@бужаваць, -жую, -жуеш, -жуе; незак., каго-што. Даследаваць бужам.
@бужаніна, -ы, ж. Вараная свініна асобага прыгатавання.
@буза/11, -ы, ж. 1. Рэшткі вадкасці, падонкі. На дне бочкі адна буза асталася. 2. Лёгкае хмельнае пітво з проса, грэчкі, ячменю, пашыранае галоўным чынам у Крыму і на Каўказе.
3. Адклады на дне вадаёмаў (рэк, сажалак, азёр), якія складаюцца з найдрабнейшых частак мінеральных і арганічных рэчываў.
@буза/22, -ы, ж. Разм. Скандал, шум.
[Перс. buzä.]
@бузаваць, -зую, -зуеш, -зуе; незак., што. Разм. Псаваць, трапаць, не берагчы што-н. Бузаваць адзенне.
@бузацёр, -а, м. Разм. Задзіра, скандаліст. [Кашын:] — І не спадзявайся [Аляксееў], што калі два-тры бузацёры плявузгаюць нешта на мяне, то я ўжо і не начальнік. Карпаў.
@бузацёрства, -а, н. Разм. Характэрная рыса і асаблівасць, а таксама дзейнасць бузацёра; парушэнне парадку.
@бузіна, -ы, ж. Дрэвавая ці кустовая расліна сямейства бружмелевых з чырвонымі або чорнымі ягадамі.
@бузіннік, -у, м., зб. Зараснік бузіны.
@бузіновы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бузіны. Бузіновы куст.
@бузіць, бужу, бузіш, бузіць; незак. Разм. Шумець, скандаліць, рабіць бязладдзе. [Язва:] Ужо ўсё так добра наладзілася, а ты [Праменны] пачынаеш бузіць. Крапіва.
@бузяны, -ая, -ое. Разм. Пакрыты бузою1 (у 1, 3 знач.). Стары падплыў да берага, падняў канец снасці з тычкаю і лёгка ўваткнуў тычку ў бузяное дно. Карамазаў.
@буй/11, буя, М на буі; мн. буі, буёў; м. Высокае, адкрытае з усіх бакоў для ветру месца. Гэта быў даволі высокі буй, парослы верасам і дробным сасоннічкам. Броўка. Але ляжаць за сумётамі было зацішней і ўтульней, чым на буі. Грахоўскі.
@буй/22, буя, М на буі; мн. буі, буёў; м. Сігнальны паплавок на рацэ, возеры, у бухце для абазначэння мелі, месца рыбацкай сеці і пад.
[Гал. boei.]
@буйвал, -а, м. Буйная жвачная жывёліна атрада парнакапытных (свойская і дзікая) з грузным тулавам і кароткай шыяй. Коркія загнаў буйвала ў загарадку і ўзяўся там нешта майстраваць. Самуйлёнак.
@буйвалаў, -лава. Які мае адносіны да буйвала, належыць яму. Буйвалаў рог. Буйвалавы ногі.
@буйваліца, -ы, ж. Самка буйвала.
@буйваляня і буйвалянё, -няці; мн. -няты, -нят; н. Дзіця буйваліцы.
@буйна, прысл. 1.Прысл. да буйны (у 2, 6 і 9 знач).
2. Многа, шмат, багата. І здаецца, гэтая буйна ўсыпаная светлымі зорамі дарога кіравалася, плыла на край свету і недзе ў канцы яе стаяла Валя. Адамчык.
3. Урадліва, пышна (пра расліны). Усё буйна красавала, — і на палях, і на лугах, і ў лясах. Якімовіч.
@буйна... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову буйны, напрыклад: буйнаплодны, буйнапанельны.
@буйнаблочны, -ая, -ае. Звязаны з выкарыстаннем буйных блокаў. Буйнаблочнае будаўніцтва. // Які складаецца з буйных блокаў. Буйнаблочны будынак.
@буйнагабарытны, -ая, -ае. Буйных памераў. Буйнагабарытныя дэталі.
@буйназярністы, -ая, -ае. Які складаецца з буйных часцінак. Буйназярністы пясок. Буйназярністая парода. Буйназярністы камень.
@буйнакаліберны, -ая, -ае. Буйнога калібру. Буйнакаліберны снарад. Буйнакаліберны кулямёт.
@буйналісты, -ая, -ае. З буйным лісцем. Зашаптаўся з вішняй белай буйналісты клён. Арочка.
@буйнапанельны, -ая, -ае. Які збіраецца, будуецца з буйных панелей. Буйнапанельны дом.
@буйнаплодны, -ая, -ае. Які прыносіць буйныя плады; якому ўласцівы буйныя плады. Буйнаплодная яблыня.
@буйнасерыйны, -ая, -ае. Які выпускаецца вялікімі, буйнымі серыямі. Буйнасерыйная вытворчасць.
@буйнасць, -і, ж. Уласцівасць буйнога; нястрымнасць росту. [Святло] цярушыцца і ападае дробнай расой на жыта, а яно, дрымотнае ад коласавай буйнасці, ціхімі хвалямі схіляецца то ў адзін, то ў другі бок. Галавач. Будзе сад твой ламацца пад буйнасцю спелых пладоў. Рудкоўскі.
@буйнатвары, -ая, -ае. З буйнымі рысамі твару. Гэты паляшук быў як волат — высокі, плячысты, буйнатвары, з мускулістымі моцнымі рукамі. Хадкевіч.
@буйнець, -ее; незак. Разм. Станавіцца буйным, буйнейшым.
@буйніцца, -ніцца; незак. Разм. Прыцягваць увагу, вылучацца сваёй буйнасцю. Па маладых аксамітных усходах палёў, на прыдарожнай траве, на лісці кустоў, нібы брыльянты, буйніліся багатыя росы. Колас.
@буйны/1, -ая, -ае.
1. Неспакойны, свавольны, нястрыманы, дзёрзкі. Буйны нораў. Буйная галава. □ Ах, сцяжыначка-сцяжына буйнай існасці маёй. Машара. І будзем помніць мы яго ізноў Паэта — буйнага, жывога. Таўбін.
2. Моцны, нястрымны. Буйны вецер. Буйная паводка. Буйны гнеў. Буйная весялосць.
@буйны/2, -ая, -ое.
1. Які складаецца з аднародных, больш чым сярэдняга памеру, адзінак; проціл. дробны. Буйное жыта. Буйны пясок. // Вялікіх памераў. Буйны колас. Буйныя кроплі расы. Буйныя літары. □ Зоры чыстыя, буйныя ўсыпалі неба. Карпаў. Пасыпаліся арэхі буйныя, поўныя, усе, як на падбор. Маўр.
// Які адносіцца да віду, пароды вялікіх жывёл. Буйны драпежнік. Буйная рагатая жывёла. // Падкрэслена вялікі. Чалавек буйнога складу. Кадр буйным планам. 2. Багаты, раскошны; сакавіты. Буйныя косы. Буйная завязь. Буйная зеляніна. 3. Вялікі па плошчы, па колькасці насельніцтва. Буйны горад. Буйны прамысловы цэнтр. // Значны па сваіх памерах, магутны. Буйная электрастанцыя. Буйное прамысловае прадпрыемства. Буйны цэнтр навукі. // Вялікі па канцэнтрацыі сродкаў. Буйное землекарыстанне. Буйное сацыялістычнае земляробства. Буйная вытворчасць. 4. Вялікі па колькасці ўдзельнікаў. Буйная арганізацыя. Буйное танкавае злучэнне. Буйныя сілы ворага. // Значны ў колькасных адносінах. Буйныя сродкі. Буйныя капіталаўкладанні. // Вялікага маштабу, вялікай сілы, з вялікай колькасцю ўдзельнікаў. Буйныя ваенныя дзеянні. Буйная ваенная аперацыя. Буйное наступленне. 5. Выдатны, найбольш прыкметны сярод іншых. Буйны вучоны. Буйны спецыяліст. Буйная з'ява. Буйны мастацкі твор. 6. Хуткі, магутны. Буйны рост прамысловасці. Буйны выбух. 7. Значны па выніках, важны па значэнню. Буйная перамога. Буйное дасягненне. Буйны дэфект. 8. Важны, значны, радыкальны. Буйныя мерапрыемствы. Буйны крок па ўздыме прадукцыйнасці працы. 9. Багаты, шчодры. Буйная раса. Буйныя слёзы. Буйны дождж. Буйное сонца. // Багаты па выніках. Буйны ўраджай.
@буйства, -а. н. 1. Тое, што і буянства.
2. Моцнае праяўленне чаго-н. Буйства фарбаў. □ Красавік — Гэта першыя краскі вясны. Некранутая сінь Танканогай пралескі, Рокат рэк гаваркіх, Буйства сокаў зямных, Вечна юнага часу Урачыстая песня. Звонак.
@бук, -а і -у, м. 1. -а. Вялікае лісцевае дрэва сямейства букавых з гладкай светла-шэрай карой, цвёрдай драўнінай і пахучым лісцем.
/ -у; у знач. зб. Нарэзаць буку. 2. -у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Абцасы з буку.
@букавы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да буку. Букавы лес. Букавыя арэхі. // Зроблены з буку. Букавы стол. 2.у знач. наз.букавыя, -вых. Назва сямейства раслін, да якога адносяцца дуб, бук, каштан і інш.
@букалічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да буколікі. Букалічная паэзія.
@букваед, -а, М -дзе, м. Іран. Чалавек, які прыдае большае значэнне знешняму боку чаго-н., дробязям, чым сутнасці справы; фармаліст.
@букваедскі, -ая, -ае. Іран. Які ўласцівы букваеду.
@букваедства, -а, н. Іран. Чыста знешняе, фармальнае тлумачэнне чаго-н., якое наносіць шкоду сэнсу, сутнасці.
@буквар, -а, м. Кніжка для першапачатковага навучання грамаце. Чытаць буквар. □ Ад старэйшага брата, другакласніка Міхася, Петруську застаўся буквар. Краўчанка.
@букварны, -ая, -ае. Які мае адносіны да буквара. Букварны перыяд навучання.
@букет, -а, М -кеце, м. 1. Падабраныя і прыгожа складзеныя ў пучок кветкі. Букет ружаў. □ А праз тры дні Стась з вялікім букетам ружовых цюльпанаў у руках крочыў у школу. Хомчанка.
// Пра якія-н. прадметы, складзеныя ў пучок. Дзяўчына з іх [сяброў] кампаніі, якая несла цэлы букет рознакаляровых шароў, падбегла да дома і выпусціла нітку. Шыцік.
2. Сукупнасць пахавых і смакавых уласцівасцей чаго-н. Букет чаю. Букет віна. [Фр. bouguet.]
@букетны, -ая, -ае. Які мае адносіны да букета.
@букеціраваць, -рую, -руеш, -руе; незак. і зак., што. Праводзіць (правесці) букеціроўку. Букеціраваць прапашныя культуры.
@букеціроўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Спосаб догляду прапашных культур, пры якім суцэльныя рады раслін шляхам папярочнага абганяння разбіваюць на асобныя групы.
@букініст, -а, М -сце, м. Прадавец рэдкіх і старых кніг.
[Фр. bouguiniste.]
@букіністычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да продажу і куплі рэдкіх і старых кніг. Букіністычны магазін.
@букле, нескл., н. Спец. Гладзевая тканіна з няроўнай вузлаватай паверхняй, прызначаная ў асноўным для жаночых паліто і касцюмаў.
[Фр. boucle.]
@буклет, -а, М -леце, м. Выданне, надрукаванае на адным лісце і складзенае ў выглядзе гармоніка; прыстасавана для чытання або разгляду не разразаючы старонак. Буклет-даведнік. Буклет “Літаратурны музей Янкі Купалы”. [Фр. bouclette.]
@буклі, -яў; адз. букля, -і, ж. Уст. Завітыя кольцамі пасмы валасоў. Запамінаецца.. вобраз “прафесаршы”, старой паважнай жанчыны ў пенснэ, са старанна падкручанымі сівымі буклямі. Шкраба. Фройляйн з рыжымі буклямі ўзяла.. вялізную, тоўстую кнігу, разгарнула яе, павадзіла пальчыкамі па старонцы... Брыль.
[Фр. boucles.]
@буколіка, -і, ДМ -ліцы, ж. Жанр антычнай паэзіі, якая паказвала побыт пастухоў, ідэалізавала вясковае жыццё, проціпастаўляючы яго гарадской культуры.
[Грэч. bukolika.]
@букс, -а і -у, м. Тое, што і самшыт.
@букса, -ы, ж. Металічная каробка з падшыпнікам, які перадае ціск вагона, паравоза і пад. на вось кола.
[Ням. Büchse]
@буксаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. буксаваць.
@буксаваць, -сую, -суеш, -суе; незак. Круціцца, не рухаючыся з месца (пра колы аўтамабіля, паравоза і пад.). Матор раве, заднія колы буксуюць, а машына стаіць. Хомчанка.
// Пра аўтамабіль і пад., у якога колы круцяцца на адным месцы. Ехаць прыйшлося доўга, машыны часта буксавалі. Новікаў.
// перан. Не рухацца наперад, таптацца на адным месцы.
@буксавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да буксы. Буксавы болт. Буксавы клін.
@буксір, -а, м. 1. Канат або стальны трос, пры дапамозе якога адно судна можа цягнуць за сабой другое або машына машыну. Адзін за адным ішлі кацеры, цягнучы на буксірах гружаныя баржы. Лупсякоў.
2. Судна, прызначанае для перацягвання несамаходных суднаў, плытоў. Запляскалі лопасці буксіра, выпрастаўся, напяўся трос, і пантон стаў паволі адыходзіць ад берага. Мележ. Маленькі буксір падцягнуў карабель да прычала. Шамякін.
◊ Браць на буксіргл. браць.
@буксіраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. буксіраваць.
@буксіравацца, -руецца; незак. Зал. да буксіраваць.
@буксіраваць, -рую, -руеш, -руе; незак., што. Цягнуць за сабой на буксіры (у 1 знач.) судна, аўтамашыну і пад. “МАЗамі” лес падавалі .. да прыстаняў, а ўжо адтуль што буксіравалі на Гомель, а што на беразе штабелявалі да веснавога сплаву. Карамазаў.
[Ад гал. boegseren.]
@буксірны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да буксіра. Буксірны трос, крук. 2. Які цягне што-н. за сабой на буксіры (у 1 знач.). Як толькі прайшоў крыгаход, на рацэ затарахцеў буксірны кацер і пацягнуў з аднаго па другі бераг вялізны паром. Грахоўскі.
@буксіровачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да буксіроўкі.
@буксіроўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. буксіраваць.
@буксоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. буксаваць.
@букта, -ы, ДМ -кце, ж. Абл. Глыбокае месца, яма, вір у рацэ, возеры і пад. [Пракоп:]— Павінен жа я выказаць свае думкі, сваё разуменне, а не кідацца галавою ў букту, каб потым не бегаць, як кот з падсмаленым хвастом. Колас.
@була, -ы, ж. Гіст. Папская грамата, папскае пасланне.
[Лац. bulla.]
@булава, -ы; мн. булавы, -лаў; ж. 1.Гіст. Дубінка з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара або васьмігранніка, якая служыла даўней зброяй; паліца. [Мікола:] — Гэта, брат, тая самая булава, з якой яшчэ асілак Машэка ваяваў з панамі. Брыль.
2.Гіст. Кароткая палка з шарападобным патаўшчэннем на канцы, якая ў казакоў, на Украіне і ў Польшчы служыла знакам вярхоўнай улады. Гетманская булава. □ І сказаў Багдан Хмяльніцкі, Узмахнуўшы булавой: — Слава рускаму народу, Шлях наш з роднаю Масквой. Астрэйка.
3. Гімнастычная прылада, якая мае выгляд бутэлькі з патаўшчэннем на вузкім канцы.
4.перан. Лаянк. Пра някемлівага, неразумнага чалавека. [Сымон:] — Малады Жук — булава, ды стары хадовы чалавек, з ім без суда не абыдзешся. Брыль.
@булавешка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Разм. 1. Патаўшчэнне ў выглядзе шара, мнагагранніка і пад. на верхнім канцы палкі, кійка і пад.
2.Разм. Патаўшчэнне на стрыжні, на ствале; нараст.
@буланка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Разм. ласк. Кабыла буланай масці. Асядлаўшы буланку, [брыгадзір] паставіў у стрэмя нагу, спрытным рыўком узняўся і лёгка сеў. Брыль.
@буланчык, -а, м. Разм. ласк. Конь буланай масці. Рыгор пачаў выводзіць з стойлаў коней. Міхасю ён падвёў невялікага камлюкаватага буланчыка, самага рахманага ва ўсёй ферме. Якімовіч.
@буланы, -ая, -ае. Жаўтаваты, палавы з чорным хвастом і чорнай грываю (пра масць коней). [Бацька:] — А пасецца .. [конь] у тых жа зялёных лугах, на шаўковых мурагах, і масці ён буланай. Якімовіч.
/ у знач. наз.буланы, -ага, м. Конь буланай масці. — Гэй, пайшоў, малы-ы! — падбадзёрвае .. [Грамабой] і без таго рухавага буланага. Крапіва.
@булат, -а і -у, М -лаце, м. 1. -у. Даўнейшая ўзорыстая высакаякасная сталь для клінкоў.
2. -а. Гіст. Клінок (меч, шабля, кінжал) з такой сталі.
@булатны, -ая, -ае. Зроблены з булату. Булатны меч.
@булачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак, ж. 1.Памянш. да булка; маленькая булка.
2. Здобная булка з пшанічнай мукі. — А гэта вось дом стаіць, — кажа .. [Люся]. — Вялікі-вялікі! Магазін, дзе прадаецца хлеб. І булачкі! Брыль.
@булачнік, -а, м. 1. Уладальнік булачнай або гандляр булкамі.
2. Той, хто выпякае булкі; кандытар.
@булачніца, -ы, ж. Жан. да булачнік.
@булачны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да булачных вырабаў.
2.у знач. наз.булачная, -ай, ж. Магазін, у якім прадаюцца хлеб, булкі і кандытарскія вырабы.
@булдавешка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Разм. Тое, што і булавешка. У правай руцэ ў яе была тоўстая чорная палка з нейкай адмысловай белай булдавешкаю — раней Таццяна чамусьці не заўважыла ў бабулі гэтай палкі. Васілёнак.
@булён, -у, м. 1. Нічым не запраўлены мясны адвар. [Гаспадыня:] — Вы будзеце есці курыны булён? Гартны.
2. Бульбяны суп, засквараны салам. Дзед Лукаш чысціў бульбу — збіраўся варыць булён. Якімовіч.
[Фр. bouillon.]
@булённы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да булёну. Булённае мяса.
@булка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. 1. Невялікі хлеб з пшанічнай мукі; белы хлеб. Бегалі па вуліцы дзеці то з булкамі, то з цукеркамі. Гартны.
2. Тое, што і буханка. На паліцы ляжалі дзве булкі хлеба. Чорны. [Шашура] палажыў на калені Краўца булку хлеба і круг каўбасы. Мележ.
@бульба, -ы, ж. 1. Аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых. Абганяць бульбу. □ [Лабановіч] радаваўся, калі бачыў шнуры добрай збажыны ці бульбы. Колас.
2.зб. Падземныя клубні гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як харч, корм і сыравіна. Абіраць бульбу. Капаць бульбу. Кармавая бульба. Насенная бульба. Сопкая бульба. // Страва, прыгатаваная з клубняў гэтай расліны. Маладзіца выняла з печкі чыгунок і паставіла на стол. Запахла бульбай. Мележ.
3. Назва беларускага народнага танца. Дружна будзем на сцэне “Бульбу” мы танцаваць. Нядзведскі.
◊ Бульба ў мундзірах — звараная з лупінамі бульба. Раніцай Якавіха высыпала на стол чыгун-вядзёрнік бульбы ў мундзірах, налівала міску малака — садзіцеся і ешце. Лобан.
@бульба... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову бульба, напрыклад: бульбакапалка, бульбасаджалка.
@бульбаапрацоўчы, -ая, -ае. Які мае адносіны да апрацоўкі бульбы. Бульбаапрацоўчая прамысловасць.
@бульбавод, -а, М -дзе, м. Той, хто вырошчвае бульбу.
@бульбаводства, -а, н. Развядзенне і вырошчванне бульбы.
@бульбагатавальнік, -а, м. Агрэгат для варкі бульбы на свінаферме.
@бульбакапалка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Машына для капання бульбы.
@бульбамыйка, -і, ДМ -мыйцы; Р мн. -мыек; ж. Прылада для мыцця бульбы.
@бульбамялка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Прылада для расцірання варанай бульбы.
@бульбанарыхтоўка, -і, ДМ -тоўцы; Р мн. -товак; ж. Нарыхтоўка бульбы.
@бульбасаджалка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Машына, якой садзяць бульбу. Навясная бульбасаджалка.
@бульбасарціроўка, -і, ДМ -роўцы; Р мн. -ровак; ж. Прыстасаванне для адбору бульбы па велічыні.
@бульбасховішча, -а, н. Збудаванне для захоўвання клубняў бульбы.
@бульбаўборачны, -ая, -ае. Які прызначаны для ўборкі бульбы. Бульбаўборачная машына. Бульбаўборачны камбайн.
@бульбіна, -ы, ж. Разм. Адзін клубень бульбы. Гнілая бульбіна. □ Міколка выкарпаў з цяпла дзесяць печаных бульбін. Лынькоў. Згадаюцца бульбіна з хлебам І кубак халоднай вады, — Тыя, з якімі пад небам Выраслі гарады. Кірэенка.
◊ Нос бульбінай — пра шырокі нязграбны нос.
@бульбоўнік, -у, м., зб. Тое, што і бульбянік (у 1 знач.). На ўчастках, дзе бульба была выбрана, вучні сёмага класа.. адразу баранавалі, сцягвалі бульбоўнік. Пальчэўскі.
@бульбянік, -а і -у, м. 1. -у, зб. Бацвінне бульбы, цяўнік. Выраслы бульбянік закрываў малога амаль да плеч. Мележ. Жалезнымі граблямі дзядзька Іван зграбае апалае лісце і прэлую траву і кідае на кучу сухога бульбяніку. Васілевіч.
2. -а. Аладка з дранай; сырой бульбы; тое, што і дранік. З рук у рукі .. нам пачалі перадаваць ежу. Яйкі і хлеб, мяса і загорнутыя ў капуснае лісце бульбянікі. Мехаў.
3.толькі мн. (бульбянішчы, -аў). Беларуская страва, прыгатаваная з варанай тоўчанай бульбы ў выглядзе галушак.
4. -а. Разм. Пра таго, хто харчуецца пераважна бульбай. На снеданне — дранікі, Бабка— на абед. Называў бульбянікамі Магілёўцаў свет. Куляшоў.
@бульбянішча, -а, н. Поле, з якога сабраны ўраджай бульбы, на якім папярэдняй культурай была бульба. [Гаспадыня:] — Незадоўга перад тым [здарэннем] мы выбралі бульбу і гусі хадзілі па бульбянішчы. В.Вольскі.
@бульбяны, -ая, -ое.
1. Які мае адносіны да бульбы. Бульбяное поле. // Прыгатаваны з бульбы. Бульбяная каша. Бульбяны суп. □ [Аксіння] ўзяла .. малака, напякла наздраватых бульбяных аладак. Мележ.
2.у знач. наз.бульбяная, -ой. Кафэ, у меню якога пераважаюць стравы з бульбы.
@бульвар, -а, м. Шырокія прысады на гарадской вуліцы, звычайна пасярэдзіне яе. Я ўсю Беларусь абышоў, Агледзеў яе гаспадарку: Ад шыры калгасных палёў Да мінскіх бульвараў і паркаў. Матэвушаў.
[Фр. boulevard.]
@бульварны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да бульвара. Бульварны праезд. Бульварныя прысады. 2.перан. Разлічаны на абывацельскія, мяшчанскія густы; пошлы. Бульварны раман. Бульварная прэса.
@бульваршчына, -ы, ж. Разм. Пра што-н. бульварнае (у 2 знач.).
@бульдазерыст, -а, М -сце, м. Той, хто працуе на бульдозеры.
@бульдог, -а, м. Сабака з вялікай тупой мордай, шырокімі грудзямі, кароткімі лапамі.
[Англ. bulldog.]
@бульдозер, -а, м. Трактар, абсталяваны навясным пярэднім адвалам для перамяшчэння, разраўноўвання грунту. Бульдозеры ссоўвалі з узгоркаў на насціл вялізныя груды пяску і раўнялі яго, а аўтамашыны падвозілі з гарэлага балота тарфяны попел і сыпалі паверх пяску. Новікаў. Паабапал грэблі, ля прарытых канаў, чарнелі нассованыя бульдозерам гурбы торфу. Пташнікаў.
[Англ. bulldozer.]
@бульканне, -я. н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. булькаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
@булькат, -у, М -каце, м. Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, пераліванні або цячэнні вады. Вада.. [з жолаба] ліецца невялічкім раўчуком і з вясёлым звонкім булькатам падае ў рэчку. Лынькоў.
@булькатанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. булькатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
@булькатаць, -коча; незак. 1. Бурліць, бурна кіпець (пра вадкасць). Кіпіць, булькоча вада, старанна варочаючы скрылікі бульбы. Брыль. Стала ціха, ціха, і ў гэтую цішыню велічна, як з нябыту ў вечнасць, ліўся, шумеў, булькатаў горны паток. Быкаў.
2.безас. Ствараць глухія перарывістыя гукі пры захворванні горла, грудзей. У горле чалавека нешта булькатала, і пры кожным выбуху ён капаў тварам зямлю. Навуменка.
@булькаценне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. булькацець, а таксама гукі гэтага дзеяння.
@булькацець, -коча; незак. Тое, што і булькатаць. І чуваць было, як пералівалася ў нагах грузкая гразь, булькацела дзесьці блізка, блізка вада. Лынькоў.
@булькаць, -ае; незак. Утвараць гукі, падобныя на тыя, якія бываюць пры кіпенні або пераліванні вады. Пад вяслом і шастом ласкава плёхала ды булькала вада. Брыль. Ружова і роўна свяціла сонца, было цёпла і парна, а за арэшнікам шумеў і булькаў ручай. М.Стральцоў.
@булькнуць, -не; зак. 1.Аднакр. да булькаць.
2.Разм. Упасці ў ваду, утварыўшы характэрны гук. Камень булькнуў і пайшоў на дно.
@бум/11, выкл. Разм. Ужываецца як гукапераймальнае для абазначэння характэрнага глухога гуку вялікага звана, бубна і пад.
@бум/22, -а, м. Спартыўны снарад для практыкавання ў раўнавазе ў выглядзе гарызантальнага бруса на дзвюх стойках; бервяно.
[Англ. boom.]
@бум/33, -у, м. Штучна ўзнятая шуміха вакол чаго-н. Газетны бум. [Англ. boom.]
@бумажнік, -а, м. Невялікіх памераў кішанёвая папка для папяровых грошай і дакументаў; кашалёк. Блок.. выняў з кішэні бумажнік, даў Лабановічу дзесяцірублёўку і моўчкі кіўнуў галавою, даючы гэтым зразумець, што болей гаварыць няма аб чым і што работы болей не будзе. Колас.
@бумеранг, -а, м. Кідальная прылада ў выглядзе сагнутай палкі, пласціны, якая ў палёце робіць замкнутую або незамкнутую крывую.
[Англ. boomerang з аўстрал.]
@бумкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Утвараць гукі, падобныя на гукі вялікага звана, бубна і пад. Толькі зрэдку, абуджаючы лясную глухамань, гулка бумкалі магутныя званы. Ваданосаў. Недзе далёка бумкалі гарматы. Лупсякоў.
@бумкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да бумкаць.
@бунд, -а, М -дзе, м. Усеагульны яўрэйскі сацыял-дэмакратычны саюз — дробнабуржуазная нацыяналістычная партыя меншавіцкага напрамку.
@бундавец, -даўца, м. Член бунда; прыхільнік бунда.
@бундаўскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бунда, бундаўцаў.
@бундэсвер, -а, м. Узброеныя сілы ФРГ.
[Ням. Bundeswehr.]
@бундэстаг, -а, м. Ніжняя палата парламента ў ФРГ.
[Ням. Bundestag.]
@бункер, -а, м. 1. Металічная ці бетонная скрыня (на суднах — адсек) для часовага захоўвання збожжа, вугалю ці якіх-н. іншых сыпкіх рэчываў і матэрыялаў. Камбайн рушыў. Пад нажамі яго зазвінела салома, у бункер пасыпаўся густы струмень важкага зерня. Дуброўскі. Непадалёку свінаркі грузілі ў бункеры падвеснай дарогі корм і развозілі яго па ўсіх трох вялізных карпусах свінафермы. Паслядовіч.
2. Падземнае жалезабетоннае бамбасховішча.
3. Наземнае драўляна-земляное ці бетоннае сховішча з амбразурамі для вядзення агню; дзот, дот. Паліцаі.. пакапалі вакол школы акопы, парабілі бункеры, паставілі ў іх кулямёты. Сабаленка.
[Англ. bunker.]
@бункераванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бункераваць.
@бункераваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад бункераваць.
@бункераваць, -рую, -руеш, -руе; незак., што. Спец. Засыпаць у бункер. Бункераваць збожжа.
@бункерны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бункера. Бункерны рукаў. Бункернае перакрыцце.
@бункероўка, -і, ДМ -роўцы; Р мн. -ровак; ж. Спец. Тое, што і бункераванне.
@бункероўшчык, -а, м. Рабочы, які заняты бункераваннем.
@бунт/11, -у, М -нце, м. Стыхійнае паўстанне, мяцеж. Стралецкі бунт. Кулацкі бунт. □ Грозны вагар зямельных бунтаў пакаціўся па неабсяжных прасторах царскай Расіі, скутай астрогамі і ланцугамі няволі, пакаціўся бляскам пажараў, клубамі дыму, афарбоўваючы ў крывавы колер халоднае асенняе неба. Колас.
// Спрэчка, сварка. [Гаспадыня:] — Ды яна [наймічка], разбойніца, бунт узняла. Не пайду, кажа, у Граева служыць. Бажко.
// перан. Пратэст, абурэнне. У грудзях яе [Мікалаеўны] пачаўся сапраўдны бунт зняважаных пачуццяў. Гамолка.
@бунт/22, -а, М -нце, м. Звязак, кіпа; стос.
[Ад ням. Bund — звязак.]
@бунтавацца, -туюся, -туешся, -туецца; незак. 1. Тое, што і бунтаваць (у 1 знач.).
2.Разм. Быць усхваляваным, хвалявацца. — Спакойна, хлопцы. — Гэтымі словамі.. [Салаўёў] імкнуўся заспакоіць і сябе, бо ўнутры ўсё бунтавалася — так не хацелася адыходзіць ні з чым. Шахавец.
@бунтаваць, -тую, -туеш, -туе; незак., каго-што і без дап. 1. Падымаць, узнімаць бунт, удзельнічаць у бунце. Мы [беларускія паэты] былі разам з народам, гнеўна бунтавалі разам з ім, верылі ў будучыню. Купала. Кажуць, што пасля сяляне бунтавалі, Над палацамі клубіўся чорны дым Недалёка той карчмы, дзе быў Купала, На даўгінаўскім гасцінцы векавым. Танк.
// перан. Выказваць крайнюю незадаволенасць, пратэставаць. — Што ты, Саўка, бунтуеш? — строга звярнуўся да яго войт. Колас. — Вы што — бунтаваць уздумалі? — сярдзіта закрычаў аканом на мужчын. Якімовіч.
// перан. Бударажыць, хваляваць. [Стэфа:] — Зноў гэтая хата... Адзін напамінак пра яе бунтуе маю душу. Савіцкі.
// перан. Бушаваць, кіпець. Мы не верым ані ў бога, ні ў малітвы, І няма для нас другіх свяцейшых слоў, Апроч лозунгаў і заклікаў да бітвы, Апроч песень, ад якіх бунтуе кроў. Куляшоў. Чаго ж ты бунтуеш, лагоднае мора? Вялюгін.
2. Падбухторваць да бунту. [Старшыня:] — Не хочаце рабіць — не рабіце, але і не бунтуйце народ. Навуменка. І вось неўзабаве.. [Марыся] зноў прыедзе ў фальварак бунтаваць парабкоў. Бажко.
// Перашкаджаць, шкодзіць. Рыгорка ўзняў крык на Якіма за тое, што той валтузіць і бунтуе работу касцоў, і патрабаваў, каб ён ішоў прэч. Дуброўскі.
@бунтар, -а, м. Удзельнік бунту1. Калі Радзівіл акрыяў, дык загадаў прачасаць усе лясы аколіцы, каб знайсці бунтара Саўку Траяна. Гурскі.
// Той, хто пратэстуе супраць чаго-н., хто заклікае да рашучых дзеянняў, да перавароту ў чым-н. [Абаронца:] — Паводка ўваходзіла ў берагі, і бунтары канчалі універсітэты, паступалі на дзяржаўную службу, рабіліся стараннымі чыноўнікамі і дзеячамі ў розных галінах жыцця. Колас.
@бунтарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да бунтар.
@бунтарны, -ая, -ае. Прасякнуты бунтарскім духам. Тут спатыкаў, казалі людзі, бунтарных хлопцаў ён [Янка] падчас. Машара. У юнацтве ж Мікола быў куды больш бунтарнай натурай, чым Цішка. Навуменка.
@бунтарскі, -ая, -ае. Уласцівы бунтару. Бунтарскія настроі. Бунтарскі дух.
@бунтарства, -а, н. Рэзкае абурэнне, пратэст, якія суправаджаюцца непакорнасцю. Казку дзіўную чуў у юнацтве: Нейкі волат, ці то чарадзей, Стагоддзі правёў у бунтарстве, Каб аздобіць шчасцем людзей. Чарот.
@бунтаўшчык, -а. м. Удзельнік бунту1, бунтар. [Казацкі афіцэр:] —Крамольнікі! Бунтаўшчыкі! Для вас ужо царскія законы — не законы?! Сваволіць? Бунтаваць? Колас.
@бунтаўшчыца, -ы, ж. Жан. да бунтаўшчык.
@бунтоўны, -ая, -ае. Разм. 1. Які па-бунтарску настроены, схільны да бунту. Бунтоўны чалавек. 2. Неспакойны, трывожны. [Дзяўчыне] і самой захацелася раптам сустрэць і пакахаць бунтоўнае, мяцежнае сэрца. Мехаў. І ў дні блакітна-роўныя, Калі гудуць станкі, Яшчэ жывуць бунтоўныя У сэрцы аганькі! Лявонны.
3. Які заклікае да бунту. Ёсць такое жаданне: калі загрыміць Непадкупнай расправы бунтоўная песня, Каб вы так жа ўпарта, як некалі мы, Роўны сонцу штандар рэвалюцыі неслі. Глебка.
@бунчук, -а, м. 1. Дрэўка з шарам і конскім хвастом наверсе як знак улады ўкраінскіх і польскіх гетманаў, казацкіх атаманаў, турэцкіх пашэй.
2. Шумавы музычны інструмент у некаторых ваенных аркестрах, упрыгожаны конскім хвастом.
@бур/11, -а, м. Інструмент для свідравання пры даследаванні глебы, горных парод і пад.
[Ад ням. Bohrer.]
@бур/22гл. буры2.
@бура, -ы, ж. 1. Вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам. Бура ўзнялася. Бура сціхла. □ Дзед з Сымонам пад вярбою Селі буру пераждаць. Колас. Пералівы ветру пераходзяць у буру. Бядуля.
2.перан. Пра сацыяльныя з'явы вялікай гістарычнай важнасці, якія выклікаюць істотныя перамены ў жыцці грамадства. І вось паўстаў крылаты пралетарый, — І бура ўміг з зямлі змяла цара — драпежніка арла. Крапіва. Раскаты рэвалюцыйнай буры ў пралетарскіх цэнтрах Расіі ўскалыхнулі і Беларусь. Івашын.
3. Шум, крык. Лабановіч дагадаўся, што падлоўчы Баранкевіч падняў у доме буру. Колас. [Насця:] — Што ж гэта, памочнікі мае дарагія, у ясны дзень буру паднімаеце? Мележ.
// перан. Моцнае душэўнае хваляванне. Бура, якая бушавала ў душы [Пятра] ўсю дарогу, пакрысе сціхала. Шамякін.
// перан.; чаго або якая. Яркае гарачае выяўленне пачуццяў. Пасля буры воплескаў шалёных Мы сябе не помнілі ў фінале І свае сапраўдныя імёны У ролях закаханых называлі. Непачаловіч.
○ Магнітная бура — раптоўнае кароткачасовае, хуткае і незаканамернае змяненне магнітнага поля Зямлі, звязанае з утварэннем і развіццём на Сонцы цёмных плям.
◊ Бура ў шклянцы вады — моцнае хваляванне, гарачая спрэчка з-за дробязных прычын. Якой бурай прынесла — пра нечаканае з'яўленне непажаданага чалавека.
@буравал, -у, м. Тое, што і буралом. Густым ляском па буравалу Міхась выходзіць на гасцінец. Колас.
@бураваты, -ая, -ае. Які мае злёгку буры колер. Праходзіць хвіліна-дзве, і ў святле ад кастра паказаўся здаравенны бураваты ганчак. Ракітны.
@буравей, -ю, м. Паэт. Моцны вецер. Устане дзень — як волат-буравей. Лявонны.
@буравеснік, -а, м. Марская вадаплаўная птушка з загнутай дзюбай, вузкімі і доўгімі крыламі.
// у перан. ужыв. Пра пісьменніка, прадвесніка рэвалюцыі. Не стала Горкага. Замоўк наш буравеснік. А.Александровіч.
@буравік, -а, м. Спецыяліст па бурэнню. Буравікам не да гуляння, буравікі павінны да цвёрдай сваёй дабурыцца мэты. Лось.
@буравы, -ая, -ое. Які мае адносіны да бурэння. Буравы станок. Буравая ўстаноўка. Буравая вышка. / у знач. наз.буравая, -ой. Буравая, быццам жывая істота, жыла сваім прывычным паўсядзённым жыццём. Даніленка.
@буразём, -у, м. Бурая лясная глеба. Буразёмы блізкія да чарназёмаў.
@бурак, гл. буракі.
@бурака... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову бурак, напрыклад: буракакапалка, буракамыйка, буракарэзка.
@буракавод, -а, М -дзе, м. Спецыяліст па вырошчванню буракоў.
@буракаводства, -а, н. Развядзенне і вырошчванне буракоў.
@буракаводчы, -ая, -ае. Які мае адносіны да буракаводства, звязаны з ім. Буракаводчы саўгас. Буракаводчае звяно.
@буракакапалка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Машына для копкі буракоў.
@буракамыйка, -і, ДМ -мыйцы; Р мн. -мыек; ж. Прыстасаванне для мыцця буракоў.
@буракасеянне, -я, н. Сяўба буракоў у прамысловых мэтах. Паліўное буракасеянне. Раёны буракасеяння.
@буракаўборачны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ўборкі буракоў. Буракаўборачныя работы. Буракаўборачны камбайн.
@буракі, -оў; адз.бурак, -а, м. 1. Двухгадовая агародная расліна сямейства лебядовых. Садзіць буракі. Палоць буракі. Сталовыя буракі. Кармавыя буракі. 2. Чырвоныя або белыя караняплоды гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як корм, харч і сыравіна. Церабіць буракі. Рэзаць буракі. 3. Страва, прыгатаваная з караняплодаў або лісця гэтай расліны. Любіць Яўген, як і яго бацька, кіслую капусту, буракі. Баранавых. Танька кіслай стравы не ела, ні буракоў, ні капусты. Ермаловіч.
○ Цукровыя буракі — сорт буракоў, з якіх атрымліваюць цукар.
@бураковы, -ая, -ае. Тое, што і бурачны. Бураковы сок.
@буракс, -у, м. Борнакіслы натрый; выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы і сельскай гаспадарцы.
[Араб. būrag.]
@буралом, -у, м. 1. Лес, дрэвы, паломаныя бурай. [Віця:] — Учора ведаеш якая навальніца шуганула. Франтальная. За Студзёнкай на тры кіламетры лес палажыла. Максім Рыгоравіч кажа, — тысячы дзве кубаметраў буралому. Шамякін.
2. Вялікай сілы вецер; бура, якая ідзе па лесе і ломіць дрэвы. У лесе далёка-далёка шуміць нешта — ідзе буралом. Каваль. Дрэвы вывернуты з карэннем або перабітыя напалам, як быццам тут прайшоў страшэнны буралом. Няхай.
@бураломіна, -ы, ж. Разм. Дрэва, паваленае бурай. [Васіль Раманавіч] саскочыў з бураломіны і сказаў: — Запрашаю, шаноўныя госцейкі, выбраць сабе самы разгалісты куст у нашым багатым маёнтку і адпачываць да самага вечара. Новікаў.
@бураломны, -ая, -ае. Які мае адносіны да буралому. Бураломнае дрэва, даўно сухое, ляжала пад навіссю галля і вецця. Чорны.
@буран, -у, м. Моцны вецер, які паднімае хмары сухога снегу або пяску; снежная бура, завея, завіруха (звычайна ў стэпах, на адкрытых месцах). Потым налятае буран, і Міцька падае разам са слупам. Кулакоўскі. Пераскочыць зверху пясчаны буран не ўдасца: самалёт не падымаецца на такую вышыню. Шыцік.
@бурапеніць, -ніць; незак. Паэт. Бурліць, кіпець (пра жыццё, дзейнасць).
@бурапенны, -ая, -ае. Паэт. Бурлівы, кіпучы. Развялося шмат цяпер машын, — Аж да бурапеннага Байкала Паляцеў на самалёце сын. Кусянкоў.
@буратгл. бураты.
@бураткагл. бураты.
@бураты, -аў; адз.бурат, -а, М -раце, м.,буратка, -і, ДМ -тцы; мн. бураткі, -так; ж. Народ, які складае карэннае насельніцтва Бурацкай АССР.
@бурацкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да буратаў. Бурацкая мова.
@бурачковы, -ая, -ае. Разм. Падобны па колеру на бурак, лілова-чырвоны. Па шырокіх прагалках, што трапляліся на даўніх лесасеках, бурачковым аксамітам рассцілаліся круговіны дзікай канюшыны. Машара. — А вы што, прыезджы? — звярнулася другая, ніжэйшая, з рудаватымі валасамі і бурачковага колеру шчокамі, відаць, радая выпадку пазнаёміцца з маладым чалавекам. Сапрыка.
@бурачнік, -у, м., зб. Бацвінне буракоў.
@бурачнікавыя, -ых, адз. няма. Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносяцца незабудкі, медуніцы, геліятроп, агурочная трава і інш.
@бурачны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да буракоў. Бурачны ліст. Бурачныя цыбуры. // Прыгатаваны з буракоў, з буракамі. Бурачны квас. 2. Лілова-чырвоны, колеру чырвоных буракоў, бурачковы. Промень на захадзе з чырвона-палаючага рабіўся бурачным. Гартны.
@бурбалка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Паветраны шарык у вадзе або іншай вадкасці. Дарожка буйных светлых бурбалак, якая з'явілася на паверхні, сведчыла, што на гэты раз бабёр паплыў пад вадой на сярэдзіну ракі. В.Вольскі. Буйны, як боб, град назойліва барабаніў па аканіцах, падымаў бурбалкі ў перапоўненым вадою раўчуку, што перасякаў двор. Бажко.
@бурболіць, -лю, -ліш, -ліць; незак. Разм. Узнімаць, пускаць бурбалкі; булькаць. Шаройка ўскочыў у пакой з вялікай патэльняй у руках, на якой злосна сіпела і бурболіла яешня. Шамякін.
@бургамістр, -а, м. Начальнік гарадской управы ў некаторых краінах Еўропы і ў 18— 19 ст. у Расіі.
[Ням. Bürgermeister.]
@бурда, -ы, ДМ -дзе, ж. Разм. пагард. Дрэнна прыгатаванае, нясмачнае пітво або рэдкая (вадкая) ежа; баланда. Калі ўсе з Шуравага вагона атрымалі па порцыі бурды, немец зазірнуў у вагон, ці ўсе выйшлі. Ставер.
@бурдзюк, -а, м. Мяшок са скуры жывёлы для захоўвання і перавозкі віна і іншых вадкасцей. [Зульфія:] — Яму [Мухтару] дужа некалі. Ён шые новы бурдзюк. Васілёнак.
[Цюрк.]
@бурдзючны, -ая, -ае. Які захоўваецца ў бурдзюку. Бурдзючнае віно.
@буржуа, нескл., м. Прадстаўнік класа буржуазіі. Ліберальныя буржуа зусім не мелі на ўвазе выступаць супраць самадзяржаўя. “Полымя”.
[Фр. bourgeois.]
@буржуазія, -і, ж. 1. Пануючы клас капіталістычнага грамадства, які з'яўляецца ўласнікам прылад і сродкаў вытворчасці і жыве капіталістычным даходам, атрымліваючы прыбавачную вартасць эксплуатацыяй наёмнай працы. З усіх класаў, якія процістаяць цяпер буржуазіі, толькі пралетарыят прадстаўляе сабой сапраўды рэвалюцыйны клас. Маркс і Энгельс.
2. У феадальным грамадстве — саслоўе гараджан.
○ Дробная буржуазія — дробныя ўласнікі, якія валодаюць сродкамі вытворчасці і карыстаюцца наёмнай працай у нязначнай ступені або зусім не карыстаюцца ёю.
[Фр. bourgeoisie.]
@буржуазна-дэмакратычны, -ая, -ае. Уласцівы буржуазнай дэмакратыі.
@буржуазны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да буржуазіі; уласцівы буржуазіі. Буржуазная ідэалогія. Буржуазная мараль. Буржуазны нацыяналізм. Буржуазны быт. Буржуазная прэса. Буржуазная культура. 2. Які характарызуецца панаваннем буржуазіі, які робіцца ў інтарэсах буржуазіі. Буржуазная рэвалюцыя. Буржуазная рэспубліка, краіна. Буржуазны ўрад. Буржуазнае грамадства. Буржуазная дэмакратыя. Буржуазны лад.
@буржуй, -я, м. Разм. Пагардлівая назва буржуа. Хадзілі чуткі, што скора прыйдзе свабода і буржуям будзе канец. Лынькоў. Помніць Харкаў і Чугуеў, Як рабочыя ў той час Ад германскага буржуя Баранілі свой Данбас. Глебка.
@буржуйка, -і, ДМ -жуйцы; Р мн. -жуек; ж. Разм. 1.Жан. да буржуй.
2. Невялікая чыгунная печка. Прыйшоў [Габрусь] у будку, падкінуў паленца-другое ў “буржуйку”. Шынклер. Партызанскія майстры зашклілі вокны, нарабілі табурэтак, столікаў, паставілі буржуйку, навазілі дроў, падвесілі да столі лямпы — і школа была гатова. Няхай.
@буржуйскі, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да буржуя. У Садовіча настольнікаў не было — ён лічыў іх непатрэбнаю буржуйскаю раскошаю. Колас.
@бурка/11, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. 1. Шырокая і доўгая адзежына з даматканага сукна з башлыком, якая надзяваецца паверх кажуха. Потым.. [Ліза] чула, як увайшоў у хату дзед, скінуў бурку і пачаў тупаць па кухні цяжкімі ботамі. С.Александровіч.
2. Род плашча або накідкі з тонкага лямцу, якой карыстаюцца коннікі на Каўказе. Гэта былі вельмі маляўнічыя коннікі ў круглых кубанках з чырвоным верхам і, нягледзячы на спякоту, у чорных шыракаплечых і шыракаполых бурках, на добрых сытых конях, падабраных адзін у адзін па масці. Машара.
@бурка/22гл. буркі.
@буркаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. буркаваць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
@буркаваць, -кую, -куеш, -куе; незак. Утвараць характэрныя для галубоў гукі. Саша сумна сядзела на лаўцы каля бальнічных варот і бяздумна сачыла, як на даху дома, што насупраць, буркуюць галубы. Шамякін.
// перан. Жарт. Лагодна і пяшчотна размаўляць. З усімі.. [Ліза] гаварыла ласкава і мякка. Ну проста не гаварыла, а мурлыкала, як каток, ці буркавала, як галубка. Арабей. Сядзела на лаўцы Пад фрэнчам хлапечым І ўсё буркавала Каханку аб нечым. Гілевіч.
@буркала, -ы. ДМ -е, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж. Разм. жарт. Пра чалавека, які любіць выказваць сваё нездавальненне па дробязях. [Ліда:] — Ніначка, які.. [Грыша] ў цябе буркала. Шамякін.
@буркалы, -аў; адз. няма. Разм. пагард. Вочы. Пан Юзаф.. злосна сплёўвае на казу, уставіўшую на яго свае лупатыя буркалы. Лынькоў.
@буркат, -у, М -каце, м. Разм. Тое, што і буркатанне.
@буркатанне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. буркатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння; буркатня.
@буркатаць, -качу, -кочаш, -коча; незак. Разм. 1. Тое, што і буркаваць. Голуб .. нешта буркатаў галубцы. Сабаленка.
2.што і без дап. Бурчаць, мурлыкаць. Шафёр нешта буркатаў сабе пад нос. Кавалёў.
3. Грукатаць, тарахцець (пра гукі машыны ў часе работы). Блішчалі на пагорках у вёсках агні, на палях сям-там буркаталі трактары. Ракітны.
@буркатлівы, -ая, -ае. Разм. 1. Які любіць бурчаць, бурклівы. Побач адзінока месцілася атынкаваная будка-каравулка, дзе ў сцюжу драмаў ля напаленай печы які буркатлівы дзед-вартаўнік. Быкаў.
2. Бурлівы, звонкі. Па рацэ праносіліся маторкі, буркатлівыя хвалі ад іх з шумам намотваліся на бераг, казыталі ногі. Савіцкі. Выбіраеш роўненькі пянёк дзе-небудзь ля крынічкі ці светлага буркатлівага ручая, проста лежачы жыватом на зямлі, п'еш ваду. Сачанка.
@буркатня, -і, ж. Разм. Бурчанне, буркатанне. — Добры дзень, старшынька, — змяніла адразу сваю буркатню на лагодную ліслівасць мачыха. Сабаленка.
@буркатун, -а, м. Той, хто любіць буркатаць, дакучае буркатнёй.
@буркаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да буркнуць.
@буркі, -рак; адз.бурка, -і, ДМ -рцы, ж. Абутак з фетру або сукна, які носіцца з галёшамі ці на скураной падэшве без іх. Казулін у шубе з бабровым каўняром, у бабровай шапцы, абуты ў белыя буркі, стаяў наперадзе ўсіх і глядзеў на Сцюдзянец. Дуброўскі. Апранута.. [Маша] была ў стары залатаны кажушок, на нагах — буркі з бахіламі. Шамякін.
@бурклівасць, -і, ж. Уласцівасць бурклівага. Да частай бурклівасці мужа.. [Параска] прывыкла, але прапусціць міма вушэй яго словы аб дачцэ азначала б няўвагу, абыякавасць, а з-за гэтага Антось яшчэ больш разбурчаўся б. Хадкевіч.
@бурклівы, -ая, -ае. Які любіць бурчаць, выказваць нездаволенасць. [Хурс] прыстаў у прымы да паўпанскага фальварковага пакідзішча — да старой паненкі — худой, касцістай і бурклівай ведзьмы. Чорны.
// Які вызначаецца нездаволенасцю, раздражненнем. Бурклівы голас, тон.
@буркнуць, -ну, -неш, -не; зак. і аднакр., што і без дап. Невыразна, з адценнем незадаволенасці сказаць што-н. Адна старая сялянка не выцерпела — буркнула: — Пану цівуну варон страляць, а нам спіны гнуць! Бядуля. [Глушкевіч] хацеў загаварыць з ёю, але жанчына нешта буркнула ў адказ, і нельга было зразумець, ці то яна павіталася так, ці выказала незадаволенасць. Дуброўскі.
@буркун, -а, м. Разм. Бурклівы чалавек. Чаго граха таіць, трапляюцца яшчэ ў нас дзе-нідзе людзі, якія любяць марна балбатаць, аматары без усякай дай-прычыны ўступаць у спрэчкі, гэтакія буркуны, што ўсім незадаволены, усё бачаць у самым змрочным святле. Краўчанка.
@бурлак, -а, м. Даўней — рабочы, які ў арцелі цягнуў паўз бераг супраць цячэння судны.
@бурлацкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бурлакоў. Бурлацкая арцель. Бурлацкае жыццё.
@бурлацтва, -а, н. Бурлацкі промысел.
@бурлачыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. Займацца бурлацкім промыслам, працаваць бурлаком.
@бурленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бурліць.
@бурлеска, -а, ж. Жанр камічнай, парадыйнай паэзіі.
[Фр. burlesgue.]
@бурлескны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бурлеска. Бурлескны твор.
@бурлівасць, -і, ж. Уласцівасць бурлівага. Я люблю бурлівасць мора. Гурло.
@бурлівы, -ая, -ае.
1. Бурны, шумлівы. Васіль бачыў рэкі там, каля свайго дому, але ж такой шырокай не наглядаў нават у самае бурлівае разводдзе. Кулакоўскі. Дэльфіны дагналі яхту і пачалі забаўляцца ў бурлівых хвалях за кармой, перакочваючыся са спіны на жывот. Дуброўскі.
2.перан. Разм. Поўны энергіі, шумны, неспакойны. [Лена] ўспамінала бурлівае камсамольскае жыццё ў школе. Лынькоў. Паходня сышоў на перон і адразу ж трапіў у бурлівы паток, які імкнуў паўз нейкія абломкі сцен і часовыя збудаванні. Хадкевіч.
@бурліцца, -ліцца; незак. Тое, што і бурліць. На рэчках на вашых Бурліліся б воды, Каб плавалі з крыкам Гусей карагоды. Русак. У добрых ленінскіх вачах Іскрынкай радасць усплывала; Відаць, што ў сэрцы Ільіча Надзей бурлілася навала. Шушкевіч.
@бурліць, -лю, -ліш, -ліць; незак. 1. Бурна цячы, пералівацца з шумам; кіпець, клекатаць (пра ваду і інш. вадкасці). Унізе вада бурліць, пеніцца, нясе з сабою кускі лёду, нейкае ламачча, леташнюю траву. Кулакоўскі. Бурліць чыгун гарачы, Расплаўлены ў вагранках. Аўрамчык.
2.перан. Праяўляцца з вялікай сілай (пра падзеі, пачуцці і пад.); шумець, хвалявацца. [Ігнась] сеў на месца, і злосць бурліла ў ім, як кіпень. Чарнышэвіч. І бурліла ў людскіх пачуццях жаданне як бы крыкнуць усёй зямлі, сказаць усяму, што ёсць, — аб радасці дзён, аб песнях і званах жыцця. Чорны. Скрозь бурліла людское мора, а ў ім — кветкі, лісце, усцешаныя твары. Юрэвіч.
@бурмістр, -а, м. За прыгонам — кіраўнік памешчыцкага маёнтка або стараста, прызначаны памешчыкам з сялян.
[Ад ням. Bürgermeister — бургамістр.]
@бурнос, -а, м. Уст. Даўгаполая з шырокімі рукавамі сялянская вопратка з саматканага сукна. Цётка Хіма аддала Галі яшчэ свой дзявочы бурнос. Сабаленка. Фельчар стаў апранацца ў доўгі карычневага сукна свойскай работы бурнос з башлыком. Пестрак.
@бурны, -ая, -ае.
1. З бурамі; навальнічны. Расшумеліся цымбалы, Быццам Нарач бурным днём. Танк. З поўначы — холаду, сіверу бурнага Гусі на поўдзень ляцяць. Колас.
2. Які бушуе, бурліць. [Сярго:] На Каўказе ў нас, Там рэкі бурныя. Грымяць і выюць, Укрытыя пушыстай белай пенай, Аж рэха скрозь ідзе... Глебка.
// Багаты падзеямі, неспакойны, хвалюючы. Пачалося ўсё ў той бурны трыццаты год, калі ў Навасёлках загаварылі аб калгасе. Шчарбатаў.
// Які вельмі моцна праяўляецца, палкі, гарачы. Тапурыя чамусьці не падзяляў бурнай радасці Іліко. Самуйлёнак. Бурная была тая размова бацькі з сынам. Жычка.
3. Які імкліва праходзіць або развіваецца. Бурныя тэмпы развіцця прамысловасці. □ Нарэшце і да нас на Чукотку прыйшла кароткая бурная вясна, а за ёй адразу ж і лета. Бяганская.
@бурт, -а, М -рце, м. Доўгі капец бульбы, агародніны, сіласу і пад. Метраў за трыста ад балота калгаснікі склалі тры бурты, відаць, насенкі, з якіх адзін быў толькі прыкрыты саломай. Паслядовіч. Яны ўдвух [Курловіч і Парфёнчык] скублі салому, уціскалі вяроўкамі вязкі, насілі на гарод і ўкрывалі бурты бручкі. Дуброўскі.
// Доўгая спецыяльна складзеная на захоўванне куча, скірда якога-н. угнаення, торфу і пад. Бурт кампосту. Бурт торфу.
@буртаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. буртаваць.
@буртавацца, -туецца; незак. Зал. да буртаваць.
@буртаваць, -тую, -туеш, -туе; незак., што. Закладваць агародніну, сілас, угнаенні і пад. на захоўванне ў бурты. Буртаваць бульбу. Буртаваць кампост.
@буртавы, -ая, -ое. Які мае адносіны да бурта. Буртавая ўкладка агародніны. Буртавое захоўванне бульбы.
@буртаўшчык, -а, м. Рабочы, які працуе на буртоўцы.
@буртоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Тое, што і буртаванне. Відаць, усе былі на рабоце: хто на будаўніцтве, а хто на буртоўцы бульбы. Броўка.
@бурун, -а, м. Пеністыя хвалі на мелкай мясціне мора або над рыфам. Параход.. адцягнулі ад пірса буксіры, і, густа задыміўшы і ўзняўшы пеністы бурун за кармой, ён паплыў, набіраючы ход. Лынькоў.
@бурундук, -а, м. Маленькі паласаты, падобны на вавёрку грызун, які жыве ў норах.
@бурчанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Вось ужо чуецца ляскат зубоў і глухое бурчанне... Маўр. Накатваючыся на параход, .. [валы] яшчэ вурчалі, але гэта было ўжо не пагрознае, а ціхае, улагодненае бурчанне. Лынькоў.
@бурчаць, -чу, -чыш, -чыць; незак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць глухія гукі, выказваючы нездавальненне або пагрозу (пра жывёл). Кудлаты і нязграбны малы сабака папробаваў бурчаць, пасля сціх. Чорны.
// Утвараць падобныя гукі (пра нежывыя прадметы). Насоўвалася хмара, недзе далёка бурчаў гром. Рылько. Рэзка бурчалі і вылі асколкі, ціўкалі кулі. Сачанка.
2.Разм. Сярдзіта, нездаволена мармытаць; бубніць. — Вось бяда, дык бяда, ледзь не праспаў, а сёння апошні дзень старога года, — бурчаў сам на сябе дзед. — Працы ж у мяне, бацюхны мае... П.Ткачоў. Ужо дзед.. [Сашку] будзіць. Бабка ж Вікця нездаволена бурчыць на дзеда: куды гэта ён у такую рань малога ўскатурхвае. Даніленка.
3.безас. у знач. вык. Утвараць глухія пераліўныя гукі; бурліць. — У мяне, чалавека цярплівага, і то ў жываце бурчыць, пара і перакусіць, — ранейшай скорагаворкай прамовіў.. [Бабейка]. Хадкевіч.
@бурчлівасць, -і, ж. Уласцівасць бурчлівага.
@бурчлівы, -ая, -ае. Тое, што і бурклівы.
@бурштын, -у, м. Скамянелая, жоўтая, празрыстая смала хвойных дрэў, якая ўжываецца для вырабу розных аздоб. Па беразе ўжо бегалі жвавыя хлапчукі, шукаючы выкінутага морам бурштыну. Сабаленка. — Глядзі, колькі там бурштыну, — сказала.. [Нэлі], высыпаўшы перад [Васілём] на стол жменю жаўтаватых каменьчыкаў. Савіцкі.
@бурштынавы, -ая, -ае.
1. Зроблены з бурштыну. Бурштынавыя каралі. Бурштынавы муштук. □ З-пад жакеціка віднеўся блакітны кафтанік, зашпілены бурштынавай брошкай. Грамовіч.
2. Колерам падобны на бурштын. Уліта Антонаўна падала на стол стары медны самавар і талерку, напоўненую свежым бурштынавым мёдам. Шамякін. У агародчыку гараць вяргіні, нізкарослыя дрэўцы аж прыгінаюцца да зямлі ад цяжару бурштынавых сліў. С.Александровіч.
@буры/11, -ая, -ае. Шаравата-карычневы. Бурыя скалы. Бурыя тарфянікі. □ Спіна ў ліня мае цёмна-бурую афарбоўку, бакі — бурыя ці зеленавата-жоўтыя з характэрным залацістым адценнем. Матрунёнак. Чорныя, як смоль, валасы і буры ад загару твар, высокі рост і магутныя плечы Арцёма вылучалі яго сярод астатніх у людскім патоку. Ваданосаў.
// Цёмна-руды з чырванаватым адлівам (пра масць жывёл). Бурая карова. Буры мядзведзь. ○ Буры жалязнякгл. жалязняк.
@буры/22, -аў; адз.бур, -а, м. Нашчадкі еўрапейскіх (пераважна галандскіх) каланістаў, якія асталяваліся на поўдні Афрыкі.
@бурыльны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бурэння. Бурыльная труба. Бурыльны ключ.
@бурыльшчык, -а, м. Рабочы, спецыяліст па бурэнню. Круглашчокі, як дзяўчынка, бурыльшчык Саша Шубіч звінчваў бурыльныя трубы. Кірэйчык.
@бурыме, нескл., н. Верш на зададзеныя рыфмы.
[Ад фр. bouts rimés — рыфмаваныя канцы.]
@бурыцца, бурыцца; незак. Разм. 1. Разбурацца, рушыцца, развальвацца.
// перан. Разбурацца, аказвацца нежыццёвым.
2.Зал. да бурыць.
@бурыць, буру, бурыш, бурыць; незак., што. Разм. 1. Разбураць, рушыць; абвальваць. Землетрасенні бураць гарады, Плантацый не шкадуюць ураганы... Лось.
2. Свідраваць, прабіваць грунт спецыяльным інструментам.
@бурэнне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бурыць.
@бурэць, -эе; незак. Станавіцца бурым.
@бур'ян, -у, м., зб. Агульная назва буйна-сцябловага пустазелля; наогул усякае пустазелле. За гумном.. на высокім узгорку тырчыць аброслы бур'яном нямецкі дот, яшчэ з першай сусветнай вайны. Брыль.
@бусак, -а, м. Доўгі шост з металічным вастрыём і крукам на канцы; багор. Плытнік, стоячы ў галаве плыта, заганяў у калоду бусак і моцна трымаў, налёгшы на яго ўсім целам. Колас. Відаць было, як людзі расцягвалі бусакамі бярвенне агнём ахопленых хат. Гурскі.
@бусел, -сла; мн. буслы, -оў: м. 1. Вялікая пералётная птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і высокімі чырвонымі нагамі. Па балоце, высока падымаючы чырвоныя ногі, хадзіў, шукаючы жаб, бусел. Васілевіч.
2.Разм. Высокая бутэлька гарэлкі. Тры “буслы” гарэлкі высока падымалі галовы над стусамі закусак. Колас.
@бусельнік, -у, м. Травяністая лугавая расліна сямейства гераневых з перыстым лісцем і чырванаватымі кветачкамі ў парасонападобных суквеццях.
@буслаў, -ава. Які належыць буслу. Буслава дзюба. □ На схіленай вершаліне хвоі красавалася старадаўняе буслава гняздо. Колас.
@бусліны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бусла; належыць буслу. Бусліны клёкат. Буслінае гняздо.
@бусліха, -і, ДМ -лісе, ж. Самка бусла. Хутка на дапамогу буслу прыляцела бусліха. Пальчэўскі.
@буслянёгл. бусляня.
@буслянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Разм. Буслава гняздо. Амаль на кожным хляве ці на хаце — буслянка. Бусляняты, раскрыўшы яшчэ не чырвоныя дзюбы, разморана, бездапаможна хекаюць ад спёкі. Брыль. Толькі зрэдку сям-там пракінецца старое дрэва — ліпа з буслянкаю ці ясакар. Сабаленка.
@бусляня і буслянё, -няці; мн. бусляняты, -нят; н. Птушаня бусла. На бліжэйшых.. стагах паважна буслы сачылі за буслянятамі. Шамякін.
@бусоль, -і, ж. Геадэзічная прылада для вымярэння гарызантальных вуглоў на мясцовасці.
[Фр. boussole.]
@бут, -у, М буце, м. Будаўнічы камень, які ўжываецца для закладкі фундаменту, а таксама асновы сцен будынка.
@бутавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да буту; зроблены з буту. Бутавы камень. Бутавы фундамент.
@буталь, -тля, м. Разм. Тое, што і бутля.
@бутанізацыя, -і, ж. Фаза развіцця раслін, калі закладваюцца бутоны.
@бутаньерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Уст. Кветка або букецік кветак, якія прышпільваюцца да жаночай сукенкі або прасоўваюцца ў пятліцу пінжака ў якасці ўпрыгожання.
[Ад фр. boutonnière.]
@бутафор, -а, м. Служачы тэатра, адказны за бутафорыю, а таксама майстар, які яе вырабляе. Рабочыя носяць і ўстанаўліваюць на сцэне драўляныя пляцоўкі, бутафоры лепяць з пап'е-машэ розныя архітэктурныя дэталі. Рамановіч.
[Ад іт. buttafuori.]
@бутафорны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бутафорыі; які з'яўляецца бутафорыяй.
@бутафорскі, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да бутафорыі; нечым нагадвае бутафорыю. У пасажыра было нешта бутафорскае. На дварэ стаяла снежаньская сцюжа, а ён меў на сабе канфедэратку, пашытую са звычайнай... цыраты, якой накрываюць сталы. Карпюк.
2.перан. Несапраўдны, падробны. Бутафорская дзяржава.
@бутафорыя, -і, ж. 1. Прадметы абстаноўкі ў спектаклі (мэбля, зброя, пасуда і інш.), а таксама штучныя прадметы, выстаўленыя на вітрынах магазінаў замест сапраўдных. [Артысты] самі майстравалі ўсю бутафорыю, дапамагалі шыць адзенне, развучвалі песні і танцы. Сяргейчык.
2.перан. Падман, бачнасць, фальш, разлічаныя на знешні эфект. Смешна цяпер Змітраку, што ён тры гады жыў марамі аб ёй, вучыўся лепш за ўсіх толькі дзеля яе, а яна [Іна] аказалася для яго бутафорыяй. Ваданосаў.
@бутля, ж. Вялікая бутэлька. Глынскі папрасіў гасцей садзіцца, а сам адамкнуў буфецік і дастаў ёмкую бутлю вішнёвай настойкі. Колас.
@бутон, -а, м. Пупышка кветкі; кветка, якая яшчэ не распусцілася. Ты ведаеш апавяданне са школьнай хрэстаматыі, як хлопчык раскрываў пупышкі, бутоны кветак, каб яны хутчэй зацвілі на клумбе. Колас. Раптам Антосю кінуўся ў вочы цэлы рад яблынь, на якіх дзе-нідзе пачыналі раскрывацца ружовыя бутоны. Стаховіч.
[Фр. bouton.]
@бутуз, -а, м. Разм. Маленькі, тоўсценькі хлопчык; таўсматае дзіця. Чарнавокі бутуз, пачуўшы каманду, пацягнуў за вяровачку — і кучка палітончыкаў, выцягваючыся зноў у ланцужок, павольна пасунулася за сваім важаком. Ракітны.
@бутэлечка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Памянш. да бутэлька; маленькая бутэлька; пляшачка. — Вось вы, таварыш начальнік, — сказаў.. [Мякіш], — гаворыце: горача. А каб яно, пане браце, у цяньку, ды з вудачкай, ды ўзяць бутэлечку з сабой... Брыль. [Віктар:] — Трэба ж было не здагадацца купіць бутэлечку чарніла. Даніленка.
@бутэлечны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бутэлькі. Бутэлечнае шкло. Бутэлечныя ярлыкі. Бутэлечны колер.
@бутэліца, -ы, ж. Разм. Ласк. да бутэлька. З далёкіх вёсак прыязджаюць да.. [краўца] людзі не з пустымі рукамі, а з бутэліцаю самагону, каб мець прыемнасць выпіць яго ў кампаніі з Самабылем. Колас.
@бутэлька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. 1. Шкляная пасудзіна для вадкасцей, звычайна цыліндрычнай формы з вузкім горлам. Пустая бутэлька. Бутэлька піва. □ Кума на просьбу паддаецца, За чарку тройчы ўжо бярэцца І толькі-толькі прыгубляе І чарку зноў не дапівае І руку цягне да бутэлькі. Колас. Паілі козліка малаком з бутэлькі, цераз соску. Брыль.
// У значэнні: бутэлька віна, гарэлкі. Выпіць бутэльку. Прынесці бутэльку. 2. Руская мера вадкасцей, роўная 0,6 л, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.
◊ Заглядаць у бутэлькугл. заглядаць. Лезці ў бутэлькугл. лезці. Паставіць бутэлькугл. паставіць.
@бутэрброд, -а, М -дзе, м. Скібка хлеба з маслам, сырам, каўбасой і пад. На дарогу хлопцы ўзялі ў лагернай кухні па два бутэрброды. Якімовіч.
[Ням. Butterbrot.]
@бутэрбродны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бутэрброда, прызначаны для бутэрброда. Бутэрбродны маргарын.
@буф, нескл. прым. Камічны, забаўны. Тэатр-буф. Опера-буф. [Фр. bouffe.]
@буфанада, -ы, ДМ -дзе, ж. Манера акцёрскай ігры або сцэнічнае прадстаўленне з перабольшанымі камічнымі сітуацыямі для павелічэння эфекту.
// перан. Недарэчнае, недасціпнае, грубае штукарства.
@буфер, -а, м. Прыстасаванне ў паравозе, вагоне, аўтамабілі, лафеце і інш. для паслаблення сілы ўдару, штуршка пры сутыкненні. “Кіў-гець!” — скрыганулі вагоны, і поезд здрыгануўся, бразнуў крукамі, грымнуў буферамі. Колас.
// перан. Прамежкавае звяно, якое аслабляе сутыкненне варожых бакоў. Дзяржава-буфер. [Англ. buffer.]
@буферны, -ая, -ае. Які мае адносіны да буфера. Бразнулі лёгенечка буферныя талеркі вагонаў, прабег па саставу доўгі скрыгатлівы гук. Васілёнак.
// перан. Прамежкавы, які знаходзіцца паміж варожымі бакамі; які адыгрывае ролю буфера. Буферная краіна.
@буфет, -а. М -феце, м. 1. Шафа для пасуды, сталовай бялізны, закусак, напіткаў. Маці ў фартуху, у касынцы з такой жа вясёленькай крамніны насіла з кухні ў сталовую і ставіла ў буфет варанае і смажанае. Карпаў. Рэчаў у нас было мала: шафа, буфет, стол, два ложкі. Жычка.
2. Стол або стойка для продажу закусак і напіткаў у сталовых, рэстаранах і пад. Ля самага парога абступілі буфет мужчыны, чакалі свежага піва: бочку толькі што адкрылі — буфетчыца завіхалася ля помпы. М.Стральцоў.
3.Разм. Пакой, дзе прадаюцца напіткі і закускі; закусачная. На Валадарскага [Шэмет] зазірнуў у буфет, захацелася ад смагі халоднага піва. Лобан.
[Фр. buffet.]
@буфетны, -ая, -ае. Які мае адносіны да буфета. Маці прыняла са стала сваю міску і лыжку і ўсё гэта паставіла ў буфетны столік. Кавалёў.
@буфетчык, -а, м. 1. Работнік, які працуе ў буфеце (у 3 знач.).
2.Уст. Гаспадар буфета (у 3 знач.).
@буфетчыца, -ы, ж. Жан. да буфетчык.
@буфон, -а, м. Акцёр, які выконвае камічныя ролі ў аперэтках і вадэвілях; блазан, паяц, камедыянт.
// Той, хто выступае ў кампаніі ў ролі жартаўніка, штукара.
[Фр. bouffon.]
@буфонства, -а, н. Штукарства, крыўлянне.
@буфы, буф; адз. няма. Пышныя і частыя зборкі ў верхняй частцы рукава. Лёдзя нават угаворвала маці надзець белае плацце, але тая не згадзілася і адзела сіні любімы касцюм— клёшную спадніцу з махрамі.. і кароткі пінжачок з буфамі і вузкім рукавом. Карпаў.
[Ад фр. bouffer — надзімацца, натапырвацца (пра матэрыю).]
@бух, выкл. 1. Абазначэнне глухога адрывістага гуку пры ўдары, стрэле і пад. — Бух! — стрэліў князь. Колас. Рэйка не звініць. Атрымліваюцца нейкія глухія, невыразныя гукі: бух! бух! бух! Васілёнак.
2.у знач. вык. Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова бухаць — бухнуць1 і бухацца — бухнуцца. Не паспеў.. [Мікола] выехаць на дарогу — зноў бух ячмень з воза! Колас.
@буханка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Адна штука печанага хлеба; булка, бохан. Хлопец, відаць, ішоў з магазіна, — у руках ён трымаў загорнутую ў газету буханку хлеба. Мележ.
@буханне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бухаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
@бухацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да бухнуцца.
@бухаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да бухнуць1.
@бухгалтар, -а, м. Спецыяліст па бухгалтарскай справе, які вядзе грашовую і камерцыйную справаздачнасць. [Жлукта:] Дык вы хочаце, каб я пайшоў да вас за бухгалтара? Крапіва.
@бухгалтарскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бухгалтэрыі, да бухгалтара. Бухгалтарскія курсы. Бухгалтарскі ўлік. Бухгалтарскія кнігі.
@бухгалтэрыя, -і, ж. 1. Тэорыя і практыка ўліку гаспадарчых аперацый у прадуктах вытворчасці і ў грашовым выражэнні; рахункаводства. Нешта заблытаўся наш рахункавод, а я — няхай мне сорамна будзе прызнацца — таксама ў бухгалтэрыі не надта моцны. Брыль.
2. Падліковы аддзел на прадпрыемстве, ва ўстанове. Дыспетчарскі пакой будзе там, дзе цяпер бухгалтэрыя, яе мы пераселім заўтра ў другое месца. Хадкевіч.
○ Двайная (італьянская) бухгалтэрыя — адзін з метадаў бухгалтарскага ўліку, пры якім кожная ўліковая аперацыя адлюстроўваецца дваяка — у прыходзе (дэбет) і расходзе (крэдыт) данай арганізацыі.
@бухканне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бухкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
@бухкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Часта, раз за разам бухаць. Аркестр іграў факстрот, часта і гулка бухкаў барабан, звінелі і бразгаталі медныя талеркі. Хадкевіч.
@бухматы, -ая, -ае. Разм. Пышны, пушысты. З аднаго боку бухматымі голлямі шапацелі хвоі, а з другога — пад ветрам ракаталі хвалі. Броўка. Грабель мільганнем, звонам кос Трымцяць ліловыя прасторы, І вось, нібы ў зялёным моры, Плыве бухматы воз. Крапіва.
@бухмаціцца, -ціцца; незак. Разм. Рабіцца пышным, пушыстым.
@бухнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. і аднакр. Разм. Грузна з шумам упасці; грымнуцца, кінуцца. Раздзеўшыся, Косця бухнуўся, як нежывы, у пасцель, але заснуць не мог. Адамчык. Маці, як стаяла, каменем бухнулася ў ногі [жаўнеру]. Якімовіч. З гнязда пад дахам птушаня малое, Няўседлівае, выйшла на карніз, Слабыя крылы. Ледзьве узняло іх, І — от прыгода! — бухнулася ўніз. Калачынскі.
@бухнуць/11, -ну, -неш, -не; зак. і аднакр. Разм. 1. Утварыць глухі адрывісты гук; грымнуць. Раптам бухнуў гарматны стрэл. Шамякін. І далёка за чаротам Бухнуў, нібы ў кадзь, бугай. Колас. Запішчала скрыпка, заліўся гармонік, бухнуў барабан — маладых, як толькі яны паказаліся ў канцы сяла, сустракалі з маршам. Васілевіч.
// Раздацца, пачуцца нечакана, з сілай. Бухнуў рогат. // З сілай вырвацца, памкнуцца. Яму [Сымону] усё цёмна, невядома... І раптам бачыць — бухнуў дым, Як вата белы, а за ім Агонь прарваўся з-пад саломы. Колас.
2. Стукнуць, ударыць; стрэліць. Матрос яшчэ раз бухнуў у дзверы і раптам заціх, прысеў побач са Сцёпкам, уздыхнуў. Хомчанка. Не спяшаючыся, адчыніў [шафёр] дзверцы, вылез з кабіны, бухнуў нагою па пакрышцы, чакаючы, пакуль падыдуць пасажыры. Скрыган. [Аляксей:] — Адыдзіце ад акна, а то яшчэ каменнем дадуць. А могуць і з абрэза бухнуць. Сабаленка.
3.каго-што. З сілай кінуць. Госць спрытна адарваў гаспадара ад падлогі, закруціўся з ім, потым падставіў “ножку” і бухнуў яго ў бярлог. Колас.
4.безас. у знач. вык. Ударыць, стукнуць, грымнуць. — Бах! — гулка бухнула дзесьці непадалёку. Хомчанка.
5. Тое, што і бухнуцца. Бухнуць у ваду. □ Бабка Наста кулём скацілася з печы і бухнула ў ногі рыжаму пану. Колас. Галодны і стомлены за ўсе гэтыя дні, не прыглядаючыся да месца, я, што нежывы, бухнуў у лазу тут жа ля берага. Адамчык.
6. Уліць, усыпаць, укінуць адразу ў вялікай колькасці. Бухнуць солі ў суп. Бухнуць вядро вады ў кацёл. Бухнуць усё масла ў кашу. 7.перан. Сказаць, зрабіць што-н. нечакана, неабдумана. Яна ў тэатры спявае, і нават яму прыносіла білет у тэатр, дык ён, дурань, бухнуў, што нічога не разумее ў гэтых яе операх. Васілевіч.
@бухнуць/22, -не; пр. бух, бухла; незак. Пашырацца, павялічвацца ў аб'ёме ад вільгаці; разбухаць. Зямля вохкала пад нагамі, стагнала, бухла. Бядуля.
@бухта/11, -ы, ДМ -хце, ж. 1. Невялікі марскі заліў, прыгодны для стаянкі суднаў. Заставацца ў адкрытым моры было нельга, да свайго порта далекавата, і капітан прыняў рашэнне схавацца ў зручнай бухце. Б.Стральцоў.
2.Абл. Глыбокае месца ў рэчцы. І ёсць загадка такая: Ні смяецца, ні гукае, Жыве ў бухце пад ракітай, На ім світа, Ды не сшыта. Колас.
[Ням. Bucht.]
@бухта/22, -ы, ДМ -хце, ж. Вялікі скрутак дроту, каната і пад. Калгаснікі, убачыўшы.. прывезеныя Дзямідам Сычам турбіны і генератар, цяжкія бухты меднага дроту, кінуліся на пошукі электрычнага шнура. Паслядовіч.
[Гал. bocht.]
@бухторыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. Разм. Настройваць, узнімаць каго-н. на якія-н. дзеянні; падбухторваць, баламуціць. [Рыль:] — Я згодзен, толькі не ведаю, што дзядзька надумаўся. — [Талаш:] — Народ збіраць, бухторыць яго на вялікае рушэнне супраць катаў, гвалтаўнікоў. Колас.
@бухты-барахты. У выразе: з бухты-барахты — раптоўна, не падумаўшы, ні з таго ні з сяго. Ды і не пакінеш бюро з бухты-барахты, тым больш яго [Кузняцова] як старшыню прыводзілі ў прыклад. Пташнікаў.
@буцвець, -ее; незак. Разм. Трухлець, парахнець, гнісці, прэць. Зруб на новую хату стаіць з забітымі вокнамі. Няма грошай, каб скончыць будоўлю. Таму і стаіць і буцвее, як дамавіна, той зруб. Васілевіч.
@буціць, бучу, буціш, буціць; незак., што і без дап. Рабіць бутавую кладку; выкладваць бутам. Буціць катлаван.
@буцы, -аў; адз.буца, -ы, ж. Чаравікі з шыпамі на падэшвах для гульні ў футбол.
[Англ. boots.]
@буч, -а, м. Рыбалоўная снасць, сплеценая звычайна з лазовых дубцоў у выглядзе вузкага круглага каша з лейкападобным уваходам; верша; нерат. У іх раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны, На рэчцы загарадзь паправіць І новы буч яшчэ паставіць. Колас.
@буча, -ы, ж. Разм. Шум, скандал, перапалох.
// перан. Кіпучае жыццё, вір. Трапіць у самую бучу жыцця.
@бучнасць, -і, ж. Уласцівасць бучнога.
@бучнець, -ее; незак. Рабіцца бучным. У даліне бушавала яблыневая квецень, бучнела трава, расцвіталі краскі, звінелі халодныя і празрыстыя ручаі ў траве. Хомчанка.
@бучны, -ая, -ое. Які мае буйную сакавітую зеляніну (пра расліны). Да вайны ў нашым гародчыку кучаравілася маладая, вельмі бучная ліпа. Сачанка.
@бушаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бушаваць.
@бушаваць, -шую, -шуеш, -шуе; незак. 1. Бурна, імкліва выяўляць сваю сілу (пераважна разбуральную). А калі ўздымаецца бура, асабліва ўвосень, страшным робіцца наша возера. Яно бурліць і бушуе, як кіпень. Чарнышэвіч. Вецер, здавалася, цішэў, але грымоты яшчэ бушавалі над лесам. Якімовіч. Бушуе агонь, кідае цэлыя патокі полымя высока ў паветра. Колас.
// Інтэнсіўна развівацца, расці. І адразу [Вольцы] прыснілася: бушавала цяжкім буйным коласам жыта... Васілевіч.
// перан. Выяўляцца, развівацца з незвычайнай сілай (пра пачуцці). У ім [Адаме], відаць, бушаваў шалёны гнеў, і ён выбіраў, куды яго скіраваць. Дамашэвіч. [Аміля] крычала доўга, ужо не бачачы перад сабою Хурса. Само сабою пайшло бушаваць і рваць яе абурэнне, агіда і роспач. Чорны.
2.Разм. Бурна выказваць сваё незадавальненне, гнеў і пад.; буяніць. [Хлапчук] бушаваў добрых хвілін дзесяць. Потым, відаць, замарыўся — сціх. Ракітны.
@бушаль, -я, м. Мера ёмістасці сыпкіх цел у Англіі, ЗША і ў некаторых іншых краінах (каля 36 л). Бушаль пшаніцы. [Англ. bushel.]
@бушлат, -а, М -лаце, м. Суконная матроская куртка. Думамі кожны сваімі заняты Пра даўняе гора, пра блізкае свята, Толькі мужчыну, што ў флоцкім бушлаце, Не пазнае пасівелая маці. Грахоўскі.
// Салдацкая куртка на ваце. Паношаны салдацкі бушлат ледзь не трашчаў на яго крутых плячах. Дамашэвіч.
@бушменгл. бушмены.
@бушменкагл. бушмены.
@бушменскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бушменаў. Бушменская мова.
@бушмены, -аў; адз.бушмен, -а, м.;бушменка, -і, ДМ -нцы; мн. бушменкі, -нак; ж. Плямёны Паўднёвай і Усходняй Афрыкі, якія раней складалі яе карэннае насельніцтва.
@бушпрыт, -а, М -рыце, м. Гарызантальны або нахільны брус, які выступае ўперад з носа судна і служыць для вынясення ўперад насавых парусоў.
[Гал. boeg — пярэдняя частка карабля і spriet — шост.]
@буякі, -оў; адз. няма. 1. Кустовая нізкарослая ягадная расліна сямейства бруснічных, якая расце ў нізкіх лясных месцах. Святло выхоплівала з цемнаты мокрыя, сумнаватыя ствалы маладых хвоек, бліскучую, як слюда, кару бяроз, кусцікі буякоў і багунніку. Кудравец.
2. Цёмна-сінія з шызым налётам кіславатыя на смак ягады гэтай расліны. Роўнае, чыстае поле было і на лузе, дзе мы кідалі з бацькам стагі, на тых балотах, куды хадзілі з маткаю па журавіны, буякі... Сачанка.
@буяковы, -ая, -ае. Які мае адносіны да буякоў.
// Прыгатаваны з буякоў. Буяковае варэнне.
@буялы, -ая, -ае. Пра расліну з занадта буйным націннем, зелянінай. На густым буялым мурагу гуляюць сонечныя зайчыкі. Каршукоў.
@буян, -а, м. Той, хто схільны буяніць; скандаліст. Яшчэ на рэпетыцыях Іван, гэты ўсяму інстытуту добра вядомы буян, калі трэба было цалавацца, чырванеў і адмаўляўся. Карпюк. Усё мяне здзіўляла. Жанчыны, не па-вясковаму баявыя і спрытныя на язык, мужчыны — маўклівыя ў працы і буяны, калі вып'юць. Асіпенка.
@буяніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. Скандаліць, бушаваць; сваволіць. Вечарам п'яны Сідор зноў буяніў у хаце, зноў прыйшлося Алене плакаць, а Насця ціхенька сядзела на печы і баялася абазвацца. Чорны. Вецер у клёнах буяніў са свістам, Падала лісце на каляіны. Тарас.
@буянне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. буяць.
@буянства, -а, н. Паводзіны, учынкі буяна; свавольства.
@буяны, -ая, -ае. Які буяніць, схільны да буянства. Гаспадар, у якога ён гасцяваў, не на жарт спалохаўся: ніколі той не бачыў свайго былога партызанскага камандзіра такім буяным. Хадкевіч.
@буяць, -яю, -яеш, -яе; незак. 1. Бурна расці; пышна красаваць. Ярына на полі буяла, высыпала. Чорны. [Ніну] ўразіла, што навокал гэтага спусташэння яркай вясновай зелянінаю, бела-ружовым цветам буялі дзе-нідзе ўцалелыя яблыні. Мележ.
// перан. Жыць, красавацца. [Арцюшыха] усім сэрцам разумела маладую жанчыну, жыццё якой пераламалася акурат тады, калі яму сама трэба буяць. Сабаленка.
2. Расці ў націну (пра бульбу, памідоры і пад.), у салому (пра жыта, пшаніцу і пад.); разрастацца на шкоду плоданашэнню. Бульба ў агародзе буяе. □ Цяпер там [на балоце] буйным коласам долу нікне жыта, зялёным шоўкам разгарнуліся травы, густым лесам буяе кукуруза. Дуброўскі. Унізе быў даволі глыбокі яр, у якім густа буялі вялікія і дробныя дрэвы. Мележ.
3. Буяніць, бушаваць. Налі на жоўтым полі буяюць вятры, калі навальніца цісне грудзі зямлі, тады жыта ламаецца, а ў пачуццях чалавека роспач. Каваль.
@буячнік, -у, м. Буяковыя кусты, буяковы зараснік. Часам у ніжэйшых мясцінах па кірзавых халявах ботаў глуха шоргаў каляным веццем буячнік, з якога зляталі на мох блакітныя кроплі ягад. Паслядовіч.
@бы/11 (пасля галосных — б), часціца. Ужываецца пры дзеясловах пр. часу, інфінітывах і прэдыкатыўных прыслоўях са значэннем магчымасці або неабходнасці дзеяння, утвараючы ўмоўны лад або апісальную форму ўмоўнага ладу; ставіцца пасля дзеяслова або слоў, на якія падае сэнсавы націск.
1. Са значэннем умоўнай магчымасці дзеяння. Які дзівосны сад квітнеў бы тут, каб рука чалавека адвяла воды горных рэк. Самуйлёнак. Я б смяяўся, жартаваў бы, Каб вас чуць развесяліць. Колас.
2. Са значэннем пажадання або пажаданай неабходнасці дзеяння. Цябе, зямля, ў адзенні новым, Хацеў бы к сэрцу прыгарнуць. Колас. — Чаго вы так спяшаецеся? Пабылі б трохі, пагулялі. Пагасцілі б у новых сваякоў. Чорны. Шэрае пер'е аблокаў Вецер світальны нясе. Покуль пагодзіць і годзіць, Сена сабраць бы ў стагі. Танк. Хутчэй бы прайсці, праскочыць гэта страшнае месца. Лынькоў.
3. Са значэннем просьбы. — Ты схадзіў бы, Максімка, да іх, праведаў бы... Шамякін.
@бы/22, злучн. Разм. Ужываецца пры дапушчальным параўнанні рэальнага характару ў значэнні “як”, “усё роўна як”. [Сава] як адляціць ды пачне выгукваць ды плакаць, бы малое дзіця, дык аж пошчак ідзе па лесе. Якімовіч. А дзеці прыціхнуць, бы тыя птушкі ў гняздзе, калі над імі каршун пралятае... Колас.
// Ужываецца пры дапушчальным параўнанні ўмоўна-ўяўнага характару; адпавядае па свайму значэнню злучнікам “быццам”, “нібы”. З-за павароту дарогі перад Сцёпкам вынікнуў семафор, бы нейкі вартаўнік з працягнутаю рукою. Колас. Лодкі выплылі на Нарач, бы на сіне-мора. Танк. [Юстынь] прыхінуўся плячамі да сцірты, бы адчуваў — падагнуцца ногі, не ўстоіць. Чарнышэвіч. Як маці, яна [цётка Аксення] паглядзела мне ў вочы, Бы кажа: не будзь сёння, хлопчык, малым. Прыходзька.
◊ Быццам быгл. быццам. Калі бгл. калі. Хоць быгл. хоць. Як быгл. як.
@бывала.
1.Адз. пр. часу ж. і н. роду адбываць.
2.Часціца, у знач. пабочн. Разм. Паказвае на значэнне дзеяння, якое нерэгулярна паўтаралася ў мінулым: іншы раз, раней, здаралася. А як ён [Піліп] іграў на гармоніку! Бывала, як утне са скрыпачом Тодарам полечку, дык ніхто не ўстоіць і не ўседзіць. Якімовіч. Бывала, ці трэба ці не, стары Тамаш заклапочана і мнагазначна падкручваў якую-небудзь трубку ў кантактах, правяраў злучэнне. Краўчанка.
@бываласць, -і, ж. Уласцівасць бывалага. Пры зручным выпадку.. [Макар] стараўся падкрэсліць гэта сваё ўмельства, бываласць. Грамовіч.
@бывалец, -льца, м. Разм. Бывалы чалавек, чалавек, які многа ездзіў, многа бачыў. Як добры бацька з далёкай дарогі, вярнуўся ў хату — так здавалася — спакойна мудры бывалец Караленка... Брыль.
@бывалешні, -яя, -яе. Разм. Які быў раней, былы, колішні. Дарога была цесная, вузкая. У бывалешнія гады па ёй вазілі з балота сена, і ўсю зіму тут скрозь на дрэўцах віселі зялёныя пасмы мурагу. Сачанка.
@бывалы, -ая, -ае.
1. Які многа дзе бываў і многа бачыў, спазнаў; з вялікім вопытам. Калі ў .. [Арлоўскага] запыталіся, дзе б ён хацеў ваяваць, бывалы партызан адказаў: — Там, дзе найбольшая небяспека для рэспублікі. Паслядовіч.
2. Які часта бываў у каго-н., дзе-н., наведваў каго-н., што-н.; часты, звычны. З васьмі чалавек разведчыкаў Лёня ўзяў з сабою аднаго Хоміча: ён і мясцовы, і бывалы ў гэтай сям'і. Брыль.
@бывальшчына, -ы, ж. Разм. Тое, што было ў сапраўднасці; выпадкі з жыцця, мінулых часоў, быль. На прызбах збіраліся пасядзець старыя — успомніць .. сілу, маладосць, расказаць якую бывальшчыну ці добрую выдумку. Скрыган. Забаўляў .. [ля будана] усіх Лука Якубавіч, расказваючы розную бывальшчыну з далёкага мінулага, якой у яго быў невычарпальны запас. Хадкевіч.
@бываць, -аю, -аеш, -ае; незак. 1. Прыходзіць да каго-н., наведваць каго-н., падтрымліваць сяброўскія адносіны з кім-н. Любецкі кожны дзень бываў у генералавым доме. Карпюк. Праўда, у апошні час Пеця перастаў бываць у Валіка. Жычка. Міхалка і не стараўся дазнацца, дзе бывае яго гаспадар. Чорны.
2. Знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н. З самага вечара Несцяровіч мала калі бываў дома. Чорны. Пятру не раз даводзілася бываць у горадзе, і вуліцы ён ведаў, і раёны знаў. Пальчэўскі. На тайных сходах часта.. [Янка] бываў. Бядуля.
3. Здарацца, трапляцца. Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца. Лынькоў. Аднаго бацькі і адной маткі няроўныя бываюць дзіцяткі. Прыказка.
// Мець месца, здарацца. Па такіх аблавах [на ваўкоў] бывалі і чалавечыя ахвяры. Бядуля. Бывалі выпадкі, што прыходзілася падаваць гэтым самалётам адмоўныя сігналы, бо ніяк нельга было прыняць груз. Кулакоўскі.
/ у безас. ужыв. са злучн. “што” і без яго. Бывае так: і ў добрым севе Трапляе дзікая трава. Колас.
4. Звязка ў састаўным выказніку. Робячы нешта сур'ёзнае, падчас бывае прыемна і памарыць. Брыль. Дрэнна бывае матылю, калі трапляе ён на агонь. Лынькоў.
5. Форма развітання (звычайна ў 2 ас. адз. і мн. з азначальным словам і без яго). — Бывай жа, лецейка, бывай! Бывайце, родныя валокі! Колас.
◊ Бывай (бывайце) здаровы — тое, што і будзь здароў (гл. быць). Бываць на людзях — быць сярод людзей, з людзьмі. Не бываць таму — не адбыцца, не здарыцца, не быць чаму-н. Чаго не бывае — усё можа быць, рознае бывае. Як ні ў чым не бывала — як быццам нічога яе здарылася, як ні ў чым не вінаваты.
@быдла, -а, н., зб. (рэдка). Буйная рагатая жывёла. — Выганяй, выганяй, брат, быдла, — заўважыў дзядзька Марцін: — Сонца, унь, ужо высока над лесам стаіць. Колас. [Бацька:] — Чаго ж ты [Грышка] сярдуеш? Вось падрасцеш крыху, пачнеш быдла пасвіць, дык і перастануць свінапасам абзываць... Чарот.
// Пры выказванні зневажальных, пагардлівых адносін да каго-н. Саша з дзяцінства толькі і чуў: “мужык, быдла”. Новікаў.
@быдля і быдлё, -ляці, н., зб. Разм. пагард. Тое, што і быдла.
@быдлячы, -ая, -ае. Разм. Які мае дачыненне да быдла. Гразь была густая, чорная, як дзёгаць, размешаная паляшуцкімі лапцямі, быдлячымі і конскімі нагамі. Колас.
@бык/11, -а, м. 1. Самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай; бугай. Племянны бык. □ Так ужо многа даставалася беднаму Цімошку з-за гэтага чорнага быка. Колас.
2.мн. быкі, -оў. Падсямейства буйных жвачных млекакормячых, да якога адносяцца тур, бізон, зубр і інш.
◊ Браць (узяць) быка за рогігл. браць. Змяняць быка на індыкагл. змяняць.
@бык/22гл. быкі.
@быкі, -оў; адз.бык, -а, м. Прамежкавыя апоры маста. Былі мініраваны абедзве фермы маста і асноўны сярэдні бык. Краўчанка.
@быліна/11, -ы, ж. Народная эпічная песня пра герояў і іх подзвігі. Ганусанскія падзеі набывалі значэнне гераічнай быліны, дзе партызаны выступалі як волаты, а іх атаман рысаваўся як народны герой. Колас.
@быліна/22, -ы, ж. Тое, што і былінка.
◊ Адна як быліна — пра адзінокую жанчыну.
@былінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Адно каліва травы, сцяблінка, травінка. Запыніш крок. Спакой і ціш — Былінка нават не схіснецца. Колас. Зелянеюць лугі, выкідваецца клейкі ліст на бярозе.., былінкі прашываюцца праз леташні ліст. Лынькоў.
@былінны, -ая, -ае. Які мае адносіны да быліны1.
// Уласцівы быліне. Былінны эпас. Былінны лад верша.
@быллё, -я, н., зб. Высакарослае сцяблістае пустазелле; бур'ян. На свежых пожнях глыбей у зямлю палезла карэнне былля. Гартны. Пасекі пачыналі зарастаць быллём і палыном. Чарот.
◊ Зарасці (парасці) быллёмгл. зарасці.
@былы, -ая, -ое.
1. Мінулы, прошлы. У народных песнях і паданнях расказваецца аб цяжкім лёсе дзяўчыны ў былыя часы. Ярош. Можа, ты пра былое жыццё сваё, браце, раскажаш? Танк.
// у знач. наз.былое, -ога, н. Мінулыя часы, падзеі; усё, што было раней, прошлае. Малюнкі далёкага былога набліжаліся, ажывалі, стаялі перад вачамі. Мележ. Фотаздымак.. Сваёю Рукою на ім Напісала яна [Алеся]: “На ўспамін аб былым”. Куляшоў. Ды прашу, што мінула, Прайшло, не вяртай — Для былога няма павароту. Тарас.
// Які быў раней, ранейшы. Шэрыя дзедавы вочы яшчэ захавалі сваю былую зоркасць. Колас. То нікла дойна, то ўзлятала у высь начную да нябёс, і нам яна апавядала пра лёс былы і новы лёс. А.Вольскі.
2. Які страціў ранейшае становішча або прызначэнне. На месцы былой пусткі вырас дом. □ Кулага Мацвей — былы вучань Міхаіла Дзям'янавіча. Даніленка.
@быль, -і, ж. 1. Тое, што сапраўды было, адбывалася, у адрозненне ад выдумкі, небыліцы. [Нікодым:] — Тут, чалавеча, так перамешана быль з небыліцай, што цяжка адрозніць, дзе праўда, а дзе творчая фантазія расказчыкаў. Машара.
2. Расказ, апавяданне аб праўдзівым здарэнні. Круглы год шумяць над Юркавай магілай высокія клёны. З пакалення ў пакаленне будзе перадавацца быль пра яго кароткае, але яркае жыццё. Курто. І зноў палілася старая быль пра камень: — Гэта было даўно, яшчэ пры паншчыне. Пестрак. Быль як смала, а небыліца як вадзіца. Прыказка.
@быльнёг, -нягу, м. Тое, што і быльнік. На агароджы, на бадай што голых ужо вішнях, на прыдарожным быльнягу вісела павуцінне “бабінага лета”. Шамякін. Там [на пустцы] нават трава людская не расце. Адзін сівец з быльнягом толькі раскашуюцца ўлетку. Якімовіч.
@быльнік, -у, м. Адзін з відаў палыну; чарнобыль. Куды ні гляну — шыр і воля, Дзе лес ды неба ставяць тын, Нідзе мяжы не згледзіш болей, І зніклі быльнік і палын. Колас. Вартаўнікі падышлі да мяжы і селі каля густога куста быльніку. Чорны.
@быльнікавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да быльніку. Быльнікавы пах. Быльнікавы куст, венік.
@быльняговы, -ая, -ае. Які мае адносіны да быльнягу. Не рэжуць карміцельку-зямлю быльняговыя межы — калгасныя палі шырокія, прывольныя. Хадкевіч.
@быстра... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову быстры, напрыклад: быстравокі.
@быстравокі, -ая, -ае. З жывымі, быстрымі вачамі. Собіч не любіў гэтага чалавека, вяртлявага, цыбатага, быстравокага з тоненькімі моднымі вусікамі. Скрыган.
@быстрак, -у, м. Тое, што і быстрыня.
@быстракрылы, -ая, -ае. Які хутка лётае, з быстрымі крыламі. Быстракрылы птах.
@быстралётны, -ая, -ае. Быстры ў палёце.
@быстранка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых. У Нёман праніклі такія рыбы, як галавень, жэрах, подуст, пячкур, марона, быстранка, рыбец, гарчак і інш. “Весці”.
@быстраногі, -ая, -ае. Быстры ў хадзе і бегу. Быстраногі конь.
@быстраходны, -ая, -ае. Які мае вялікую хуткасць руху. Быстраходны камбайн. Быстраходнае судна. □ Гучна прагуў На заводзе гудок, Хлопец спыніў Быстраходны станок. Корбан.
@быстры, -ая, -ае.
1. Які хутка перамяшчаецца ў прасторы пры палёце, руху, цячэнні і пад. Лодка ўвішна выкручвалася на быстрай плыні стрыжня. Брыль.
// Рухавы, імклівы ў руху. Спуджаныя быстрыя тарпаны з вепрамі спяшаюцца ў гушчар. Вялюгін. Увесь стэп укрывалі дываны цудоўных цюльпанаў, і толькі капыты быстрых, як вецер, коней тапталі іх. Даніленка.
2. Які адбываецца за кароткі прамежак часу; кароткачасовы. Быстрыя агеньчыкі першых светлякоў мігцелі там і тут. Самуйлёнак. [Гагарын:] — На зоры лёг мой быстры цень, яны глядзелі ўслед з тугой. Вялюгін.
// Жывы, праніклівы (пра вочы, позірк). Валасы ў .. [Галены] былі чорныя і густыя. Вочы вялікія і быстрыя. Чорны. Шабуня на адзін міг кінуў на камісара быстры адкрыты позірк. Мележ.
// Кемлівы, спрытны.
@быстрыня, -і; мн. быстрыні, -рынь; ж. 1. Імклівая бурная з вірамі плынь у рацэ. [Толя] сеў на лавачку кармы, адапхнуўся ад берага на быстрыню і пачаў працаваць шастом. Брыль. Па быстрыні човен імчыць, як маторка, толькі паспявай кіраваць вяслом. Гамолка.
2. Вялікая хуткасць, імклівасць. І раптам, падкраўшыся зусім блізка, [воўк] маланкаю кідаецца на вепра і хватае яго зубамі за чэрава знізу і з такою ж быстрынёю адскоквае ад яго. Колас. Чуткі аб тым, што на праўленні будуць абмяркоўвацца паводзіны Змітрака Кастрыцы, абляцелі ўвесь калгас з выключнай быстрынёй. Стаховіч.
@быт, -у, М быце, м. Агульны ўклад і ўмовы штодзённага існавання, сукупнасць спосабаў і форм задавальнення матэрыяльных і духоўных патрэб людзей. Быт народа. Новы, сацыялістычны быт. Быт калгаснікаў. Быт рабочых. Сямейны быт. Патрыярхальны быт. □ А Беларусь магутнай будаўніцай Куе свой лёс, будуе новы быт. Бядуля.
// Штодзённае жыццё. На парадкі ў хаце, на ўвесь нудны аднастайны быт жыцця свайго Аўгіння мае адзін адказ: — Так трэба! Бядуля. І перш за ўсё ўвагу яго [Сцёпкі] спыняў іх вучнёўскі быт і асабліва адносіны паміж хлопцамі і дзяўчатамі. Колас.
// Парадак. А ў кузні свой звычайны быт. Бялевіч.
◊ Быту не давацьгл. даваць.
@бытаванне, -я. н. 1. Жыццё, існаванне, быт. Тут будуюць сваё бытаванне.. Пралетары— зямлі ўладары! Колас.
// Знаходжанне. [Кляновіч:] — Маё бытаванне ў вашага гаваруна старога Несцера не прапала дарэмна. Пестрак.
2. Распаўсюджанасць, пашыранасць дзе-н. чаго-н. Мне здаецца, што будзе вельмі добра, калі мы асмелімся прыняць у літаратурную практыку тыя словы, якія маюць шырокае бытаванне ў народнай мове. Скрыган.
@бытаваць, -туе; незак. Існаваць, мець пашырэнне, месца, быць вядомым. Колас ужываў шмат слоў і выразаў, якія з аднолькавым правам бытуюць у рускай і беларускай мовах, але ніколі не рабіў штучных калек. Юрэвіч. Ва ўсім цяпер раскрываўся перад .. [Марынаю] новы сэнс, быццам усё, што жыло і бытавала навокал яе, стала раптам такім, якім павінна было быць заўсёды. Чорны.
// Прадаўжаць існаваць. У Кушлянах да гэтага часу бытуе нямала вусных расказаў пра Францішка Багушэвіча. “Маладосць”.
@бытавізм, -у, м. Празмернае захапленне апісаннем быту, яго дэталей. Без глыбокай самастойнай думкі аб жыцці павышаная ўвага да быту можа павярнуцца прыземленым бытавізмам. Гіст. бел. сав. літ.
@бытавік, -а, м. Разм. Тое, што і бытапісальнік.
@бытавы, -ая, -ое.
1. Які мае адносіны да быту. Бытавыя ўмовы, патрэбы. Бытавое абслугоўванне. // Прызначаны для штодзённага карыстання. Бытавая пасуда. Бытавы грым. // Звязаны з прадметамі шырокага ўжытку. Бытавыя словы. Бытавая лексіка. 2. Які апісвае, паказвае быт людзей якой-н. сацыяльнай групы. Бытавы раман. Бытавы нарыс. ◊ Бытавая з'явагл. з'ява. Бытавое разлажэннегл. разлажэнне.
@бытапіс, -у, м. Тое, што і бытапісанне.
@бытапісальнік, -а, м. Аўтар твораў, у якіх паказваецца быт; бытапісец. Міколу Нікановіча, можна назваць бытапісальнікам свайго часу, усхваляваным апавядальнікам падзей, сведкам і ўдзельнікам якіх ён быў сам. Скрыган.
@бытапісальніцтва, -а, н. Апісанне быту.
@бытапісальны, -ая, -ае. Які мае адносіны да апісвання быту. Бытапісальны твор.
@бытапісанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бытапісаць; апісанне быту.
@бытапісаць, -пішу, -пішаш, -піша; незак., што і без дап. Апісваць, паказваць быт. Пісьменнік .. непасрэдна адклікаўся на “поклічы жыцця”, бытапісаў разнастайныя праяўленні новага грамадскага ладу. Перкін.
@бытапісец, -пісца, м. Аўтар твораў, у якіх апісваецца быт; бытапісальнік.
@бытаўшчына, -ы, ж. Тое, што і бытавізм.
@быткамбінат, -а, м. Камбінат бытавога абслугоўвання. У нас ёсць і дзіцячыя сады, яслі, і сталовая, і быткамбінат. Місько.
@бытнасць, -і, ж. У выразе: у (маю, тваю, яго і г. д.) бытнасцькім або дзе —у час знаходжання ў якасці каго-н. або дзе-н. У бытнасць Пракопа Касянка старшынёй калгаса гаспадарка ішла ўгору: добра абсявалася поле, былі пастаўлены неблагія грамадскія будынкі, пасаджана дваццаць пяць гектараў саду. Сабаленка.
@бытоўка, -і, ДМ -тоўцы; Р мн. -товак; ж. Разм. Памяшканне на колах для часовага адпачынку ў палявых умовах. У перапынку мы сустрэліся ў перасоўнай бытоўцы, якія ёсць у кожнай брыгадзе. “Беларусь”.
// Памяшканне на будоўлі для адпачынку і захоўвання інструментаў, прылад і пад. Хлопцы ідуць у бытоўку — рыдлёўкі ляжаць там. Савіцкі.
@быўшы.
1. -ая, -ае. Дзеепрым. незал. пр. ад быць.
2. -ая, -ае; у знач. прым. Які страціў ранейшае прызначэнне, ролю; былы. Батарэя, якою камандаваў быўшы афіцэр,.. пустошыла рады насядаўшых дзянікінцаў. Колас.
3.Дзеепрысл. пр. ад быць. Мастацтва ён [пан Вашамірскі] да вар'яцтва палюбіў, быўшы ў Парыжы, калі закахаўся там у адну прыгожую францужанку-акторку. Бядуля.
@быційны, -ая, -ае. Які мае адносіны да быцця (у 1 знач.).
@быццам, злучн. і часціца. 1.злучн, параўнальны. Ужываецца пры дапушчальным параўнанні рэальнага характару ў значэнні “як”, “усё роўна як”. Брызент, быццам ветразь, надзімаўся і трапятаў на ветры. Мележ. Быццам той карабель, да шчаслівых зямель ты плывеш праз гадоў акіяны. А.Вольскі.
// Ужываецца пры дапушчальным параўнанні ўмоўна-ўяўнага характару і па свайму значэнню адпавядае злучнікам: “нібы”, “як быццам”. Каля штыкецін гародчыка, ля свежаабчасаных калочкаў, быццам сёстры, стаялі бярозкі. Даніленка. Быццам дождж гарачы, Так з вачэй у маткі слёзы паплылі. Танк. Ліда Сцяпанаўна інстынктыўна засланіла сабой дачку і стаяла, быццам скамянелая. Шчарбатаў.
// У гэтым жа значэнні злучае параўнальныя звароты і сказы з адценнем меркавання, здагадкі; па свайму значэнню збліжаецца са злучнікамі “як бы”, “нібыта”. Пастух, стары ўжо чалавек, згорблены і доўгі, хадзіў па ўзмежку, раз-пораз згінаўся, быццам нешта шукаў. Асіпенка. Саша прачнулася, аблітая халодным потам. Сэрца калацілася так, быццам сапраўды яна толькі што доўга бегла, змагаючыся з віхурай. Шамякін.
/ У спалучэнні з часціцай “бы”. І вырас, быццам бы грыбок З цёплымі дажджамі, Ціхі сівенькі дзядок, З барадой, з вусамі. Бялевіч.
// Ужываецца для сувязі параўнальных зваротаў і даданых параўнальных сказаў са значэннем неадпаведнасці, неверагоднасці; у сэнсавых адносінах адпавядае злучніку “нібыта”. Бачачы, што Сільніцкі .. трапіць у лапы жывадзёраў, жанчына дала яму на рукі дзіця, а сама з кашолкай пайшла побач з ім, быццам яго жонка. Крапіва. [Хлопцы] .. зрабілі пад.. [лаўжом] гняздо з лапак і склалі туды свой скарб. Потым апусцілі лоўж на месца і, быццам нічога не здарылася, рушылі тымі ж кустамі дахаты. Якімовіч.
2.злучн. Тлумачальны. а) Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы, калі сказанае ў гэтых сказах не адпавядае сапраўднасці. Дзед штодня цешыць унукаў, быццам вясна ўжо блізка, што вось-вось ужо за гэтым лесам, што за рэчкай стаіць. Цётка. Ляснік папаўся такі, што баіцца слова сказаць, прыкідваецца, быццам не бачыць, што ў яго абходзе робіцца. Крапіва.
б) Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы са значэннем няўпэўненасці. Пастам здалося, быццам нехта спрабуе акружыць лагер. В.Вольскі.
в) Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы, якія паясняюць галоўны сказ шляхам умоўнага дапушчэння чаго-н. [Алесь:] — У мяне такое адчуванне, быццам на свет зноўку нарадзіўся. Шыцік.
/ У спалучэнні са злучнікам “што”, часціцай “бы” (“што быццам”, “быццам бы”, “што быццам бы”). Шукаючы ратунку, .. я паглядзеў Закрэўскаму ў вочы і бачыў у іх такую ласкавасць да мяне, што быццам бы гэта быў мой родны бацька. Чорны.
3.часціца. Паказвае на няўпэўненасць, дапушчальнасць выказвання, яго ўмоўна-ўяўны характар. Ты і дапамагаеш, ты і быццам радуешся, што мы адстаём. Шамякін. Луг зялёны за ракою Быццам снегам замяло. Муравейка.
◊ Як быццам — тое, што і быццам (у 1 знач.).
@быццё, -я, н. 1.Спец. Аб'ектыўная рэальнасць, якая існуе незалежна ад нашай свядомасці; матэрыя, прырода. Быццё па-за часам, заключае [Пляханаў], з'яўляецца такім жа вялікім абсурдам, як і быццё па-за прасторай. “Весці”.
2. Сукупнасць умоў матэрыяльнага жыцця грамадства. Быццё вызначае свядомасць. 3. Жыццё, існаванне. Ад роднае зямлі, Ад гоману бароў, Ад казак вечароў, Ад песень дудароў, Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей, Ад шолаху начэй, Ад тысячы ніцей, З якіх аснована і выткана жыццё І злучана быццё і небыццё, — Збіраўся скарб. Колас.
4.Разм. Прабыванне дзе-н. [Карызна] сказаў возніку ехаць далей і ўпершыню за ўвесь час быцця свайго ў гэтым раёне спыніўся ў заезным двары. Зарэцкі.
@быць, цяпер. няма, акрамя 3 ас. адз. л. ёсць; пр. быў, была, было; былі; буд. буду, будзеш, будзе; заг. будзь; незак. І. У самастойнай функцыі:
1. Жыць, існаваць, быць у наяўнасці. Вось так жыў-быў ды сплыў чалавек. “ЛІМ”. [Ліда] заплакала — ціха, наўзрыд... — Ой, Андрэй мой, .. каб ты сёння быў, каб ты бачыў!.. Брыль. Дзе тут [у тайзе] будуць тыгры ці мядзведзі! Зайца — і таго, брат, пашукай. А.Вольскі.
// Мець месца; бытаваць. [Зося:] — Я яму [бацьку] сказала, што не трэба думаць шмат пра тое, што было і што больш не вернецца ніколі. Чорны.
2. Утрымлівацца на працягу нейкага часу. Сёння свеціць сонца. І гэта вельмі добра! А то вось хутка зноў будзе восень — холад, дажджы... Брыль.
3. Прысутнічаць, знаходзіцца. Здавалася б, у гэтай хаце, Збуцвелай, згорбленай, старой, Павінен дзед быць на палацях, Мудрэц з сялянскаю душой. Колас. [Баляслаў:] — Чаму вы [Нахлябіч] думалі, што я дзе далёка? Дзе ж я магу быць? Чорны.
4. Рабіцца, здарацца. Маруся любіла шмат і весела смяяцца. Так было дома і ў школе, так было пасля і на працы. Брыль. Было гэта з Ладымерам Стальмаховічам зімою. Чорны.
// Узнікаць, з'яўляцца на свет.
5. Прыходзіць, прыязджаць, прыбываць куды-н.; наведваць каго-н. [Зося:] — Бывай здарова, Галенка. Будзь у нас улетку... Чорны. [Жлукта:] Калі Антон Макаравіч без мяне прыйдзе, скажы, што я праз паўгадзіны буду. Крапіва.
6.3 ас. адз. б у д з е. Ужываецца ў значэнні цяперашняга часу: ёсць, маецца (пры ўмоўным азначэнні колькасці). Яму ўжо будзе гадоў сорак. Да лесу будзе метраў трыста. II. У функцыі дапаможнага дзеяслова ўжываецца:
1. У значэнні звязкі паміж дзейнікам і іменным выказнікам (у цяперашнім часе апускаецца, але часам ужываецца ў кніжнай мове ў 3 ас. адз.). [Кабета] была яшчэ зусім маладая, але на твары яе ляжаў адбітак перажытага. Чорны. Дык служыце ж людзям, Родныя бары: Мы былі і будзем Тут гаспадары. Колас.
// З формай творнага склону назоўнікаў. [Рыта:] — Я яго [Буйскага] тры гады ведаю, яшчэ калі ён студэнтам быў. Шамякін.
2. Для ўтварэння складаных форм залежнага стану. Станкі былі шчыльна адгароджаны адзін ад аднаго габляванымі дошкамі. Паслядовіч.
3. Для ўтварэння формы будучага часу абвеснага ладу з неазначальнай формай дзеяслова незакончанага трывання. [Крушынскі:]— Вы мне, таварыш Кавалькевіч, толькі прыемнасць зробіце, калі са мною пра гаспадарку гаварыць будзеце. Бядуля.
4. Для ўтварэння формы будучага складанага часу. Піянер, ты будзь гатоў Падтрымаць сваіх сяброў! Колас.
5. У форме будучага часу ў значэнні звязкі цяперашняга часу. — Хто вы будзеце? — спыталіся яе [кабету]. Чорны.
6. У саставе складанага прошлага часу. [Мікуць] некалькі гадзін прасядзеў у канторы, куды пайшоў быў Костусь ад сталярскай работы. Чорны.
◊ Будзь (бывай) здароў — развітальнае пажаданне аставацца здаровым. Будзь ласкавы — калі ласка. Было ды сплыло — пра тое, што было, ды не вернецца. Было ні было — гаворыцца перад тым, як адважыцца на які-н. рызыкоўны крок. Быць на варце — ахоўваць, абараняць што-н. Быць на віду — звяртаць на сябе ўвагу сваім удзелам, прысутнасцю. Быць на вышыні — быць на ўзроўні патрабаванняў. Быць на кароткай назе з кім — быць у добрых, сяброўскіх адносінах з кім-н. Быць на розных берагах — тое, што і апынуцца на розных берагах (гл. апынуцца). Быць на роўнай назе з кім — як роўны з роўным. Быць на сваім беразе — цвёрда прытрымлівацца сваіх перакананняў. Быць на сёмым (дзесятым) небе — перажываць, адчуваць вялікую радасць. Быць пад абцасаму каго — знаходзіцца ў поўнай залежнасці ад каго-н. Быць пад мухаю — быць п'янаватым. Быць парушынай у воку — перашкаджаць каму-н. сваёй прысутнасцю, наяўнасцю. Быць (стаяць) у бакуад чаго — не мець ніякага дачынення да чаго-н., не ўдзельнічаць у чым-н. Быць у выйгрышы — а) выйграць у якой-н. азартнай гульні; б) мець карысць, выгадаць для сябе што-н. Быць у долі — аб удзеле ў якой-н. справе, прадпрыемстве. Быць у дружбезкім — дружыць з кім-н. Быць у крыўдзена каго — крыўдзіцца на каго-н. Быць у ласцыў каго — мець чыю-н. спагаду, падтрымку. Каб і духу твайго (яго, яе, вашага, іх) не былодзе — патрабаванне неадкладна выйсці каму-н. адкуль-н. Каб нагі тваёй (яго, яе, вашай, іх) не былодзе — пра катэгарычнае нежаданне бачыць каго-н. дзе-н. Каб непанадна былокаму — каб не ўзнікла жадання і далей так рабіць. Каб табе (яму, ёй, вам, ім) пуста было — ужываецца для выказу лёгкай незадаволенасці чыімі-н. дзеяннямі. Мае быцьгл. мець. Макавага зярнятка (макавай расінкі) у роце не было — нічога не еў, не піў. Нагі маёй не будзедзе — ужываецца для выказу крыўды на каго-н., нежадання бываць дзе-н. Нагі тваёй (яго, яе, вашай, іх) не будзедзе — аб нежаданні бачыць каго-н. дзе-н. Не было клопату (бяды) — пра нечаканую і непрыемную справу, вестку і пад. Не можа быць!гл. магчы. Не можа быць (і) гаворкігл. магчы. Не ў гнеў (крыўду) хай будзе сказана — не трэба злавацца за сказанае. Так і быць — згода, няхай будзе так. Што будзе, тое будзе — аддацца па волю лёсу. Як бы там (што б там) ні было — нягледзячы ні на што, пры любых умовах. Як мае быцьгл. мець.
@бычок, -чка, м. 1.Памянш.-ласк. да бык1; малады бык. Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы. Прыказка.
2. Род дробнай марской рыбы сямейства бычковых. Бычкі ў тамаце. 3. Народная назва бугая (у 2 знач.). [Язэп:] — Гэта ёсць такія маленькія птушкі—бычкі, дык яны вядуцца хто іх ведае дзе, а калі пачуюць холад — адразу з'яўляюцца каля будынкаў... Чорны.
4.Разм. Недакурак. Палашка дакурвала бычок і мармытала: — Саломы я яму не палажыла, то на голых драбінах паехаў. Лобан.
5. Старажытны беларускі народны танец.
◊ Казка пра белага бычкагл. казка.
@бычыны, -ая, -ае. Які мае адносіны да быка1. Бычыная шкура, галава. // Такі, як у быка. Солтыс нешта шаптаў каменданту, немаладому дужаму асадніку з бычынай шыяй. Бажко.
@бэ, нескл., н. Назва літары “б”.
◊ Ні бэ ні мэ (ні кукарэку) — зусім нічога не ведаць, не разумець.
@бэбахі, -аў; адз. няма. Разм. 1. Вантробы, кішкі. Бэбахі выпусціць. 2.Груб. Зношаныя рэчы, лахманы. Юста рассцілае нейкія бэбахі на тапчане, куды і пераходзіць Ганна разам з народжаным сынам. Колас.
@бэж, прым. нескл. Тое, што і бэжавы. Туфлі колеру бэж. [Фр. beige.]
@бэжавы, -ая, -ае. Светла-карычневы з ружова-жоўтым адценнем. Бэжавы колер. Бэжавае паліто.
@бэз, -у, м. Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства маслінавых з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі, якія ўтвараюць вялікія суквецці. Расцвіў перад акном духмяны белы бэз. Брыль.
// Расцвіўшыя галінкі гэтай расліны. На туалетным століку стаяў букет бэзу.
@бэзавы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да бэзу. А вунь, у сапраўдным бэзавым садзе, невысокі будынак з прыгожым фасадам. Ваданосаў. [Галіна:] — Насустрач маім рукам пацягнуліся пругкія бэзавыя галінкі. Васілевіч.
// Прыгатаваны з бэзу. Бэзавы экстракт. 2. Бледна-ліловы, колеру бэзу. Але кожнаму з нас даводзілася сустракаць, апрача звычайнага, шкло ледзь не ўсіх колераў вясёлкі— чырвонае, сіняе, блакітнае, жоўтае, бэзавае, зялёнае. Беразняк.
@бэканне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бэкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
@бэкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Тое, што і бляяць (пра авечак).
// Чытаць па літарах, па складах, няўмела. Стары і сам трохі пісьменны: калі літары вялікія, дык ён, слібізуючы, бэкае трохі. Крапіва.
@бэкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Разм. Аднакр. да бэкаць.
@бэлечны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бэлькі, зроблены з бэлек. Бэлечнае перакрыцце. Бэлечны мост.
@бэлька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. Драўляны, жалезны або жалезабетонны брус, які ўмацаваны канцамі ў дзве процілеглыя сцяны або ўстоі і служыць падтрымкай насцілу (падлогі, столі і інш.). Спачатку першыя бэлькі працягнуліся над адным паверхам, потым яны леглі над другім, затым над трэцім. Мележ. Дваццацідвухметровы вежавы кран спрытна падаваў на апошні паверх бетонныя бэлькі і цяжкія пліты і ўкладваў іх на месца. Грахоўскі.
// Трама. — На бэльцы праснака кавалак, дастань ды з'еш з малаком, — заўважыла Ганна, увайшоўшы з Якавам. Лобан. У хаце гарэла лямпа-пяцілінейка, падвешаная да бэлькі над сталом. Васілевіч.
@бэра, -ы, ж. 1. Пашыраны ў Беларусі сорт позняй грушы, якая прыносіць буйныя жоўтыя салодкія плады. Ужо апранаючыся, [Коля] глянуў праз акно ў садок: ці калыша там вецер галінкі маладых бэр і антонавак? Якімовіч.
2. Плод гэтай грушы. Ранішнімі першымі замаразкамі мерзлі перад вокнамі спелыя бэры. Чорны.
○ Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны сорт грушы. Слуцкая бэра — сорт бэры, якая распаўсюджана ў Беларусі на Случчыне.
@бэрсацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.. Разм. Блытацца; заблытвацца. Бэрсалася ў нагах збажына. Хадкевіч.
@бэрсаць, -аю, -аеш, -ае; незак., што. Разм. 1. Блытаць, заблытваць. Шукаючы травы, бо лугавіна ж голая, як бубен, каровы раз-пораз лезуць у жыта, бэрсаюць авёс, а пан злуе і ганяецца за мною. Бажко.
2. Няўмела або неакуратна вязаць, абвязваць што-н; плесці. — От не ўмешваліся б лепей, тата, не ў сваё. Бэрсаеце сетку, ну і бэрсайце. Пальчэўскі.
@бэсціцца, бэшчуся, бэсцішся, бэсціцца; незак. Разм. 1. Аддавацца распусце, распуснічаць. [Лука Якубавіч:] — Вока за.. [моладдзю] патрэбна, увага ёй, каб не бэсцілася залішне. Хадкевіч.
2.Зал. да бэсціць.
@бэсціць, бэшчу, бэсціш, бэсціць; незак., каго-што. Разм. 1. Лаяць, зневажаць, ганьбіць. Наталля гнеўна бліснула вачамі: не, таго, што яна лічыць святым, яна бэсціць не дасць! Скрыган. — Дурань стары! — ускрыкнула аж бабулька і сціхамірылася, выліўшы вон усё накіпелае, забыўшыся, што, мо, і не след перад малым бэсціць гэтак дзеда. Шынклер.
2. Брудзіць, псаваць, даводзіць да непрыгоднасці што-н. Бэсціць вопратку.
@бэта, -ы, ДМ бэце, ж. Назва другой літары грэчаскага алфавіта.
○ Бэта-прамені — патокі электронаў ці пазітронаў, што выпраменьваюцца радыеактыўнымі рэчывамі.
@бэтатрон, -а, м. Прылада для паскарэння электронаў да вялікіх энергій.
@бювар, -а, м. Папка або партфель для захоўвання паштовай паперы, канвертаў, карэспандэнцыі і інш.
[Фр. buvard.]
@бюварны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бювара. Бюварная папера.
@бюджэт, -у, М -жэце, м. Каштарыс прыходаў і расходаў дзяржавы, прадпрыемства або ўстановы на пэўны тэрмін. Дзяржаўны бюджэт СССР. Ваенны бюджэт. Бюджэт калгаса. // Сукупнасць асабістых даходаў і расходаў на пэўны тэрмін. Бюджэт сям'і. □ Сама, ледзь зводзячы канцы з канцамі свайго нязначнага бюджэту, Ніна заўсёды ўмела знайсці, адарваць ад сябе больш той долі, якую збіралі сіратам. Васілевіч.
◊ Асвоіць бюджэтгл. асвоіць.
[Фр. budget.]
@бюджэтны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бюджэту. Бюджэтныя расходы, сродкі. Бюджэтны артыкул. Бюджэтнае асігнаванне.
@бюлетэнь, -я, м. 1. Кароткае афіцыйнае паведамленне аб якой-н. грамадска-важнай падзеі, справе. Бюлетэнь надвор'я. Бюлетэнь з'езда. 2. Назва перыядычнага выдання якой-н. установы, у якім змяшчаюцца кароткія афіцыйныя і інфармацыйныя матэрыялы. Бюлетэнь гарадскога Савета. 3. Лісток для галасавання. Выбарчы бюлетэнь. 4.Разм. Лісток часовай непрацаздольнасці; па хваробе; бальнічны ліст. Быць на бюлетэні [Фр. bulletin.].
@бюракрат, -а, М -раце, м. 1.Уст. Прадстаўнік бюракратычнай сістэмы кіравання, буйны чыноўнік.
2.Зневаж. Службовая асоба, якая выконвае свае абавязкі фармальна, не ўнікаючы ў сутнасць справы; валакітчык, фармаліст. Другія ж, наадварот, даводзілі, што .. [інспектар] — прыдзіра, з кожнага глупства робіць цэлую справу і, наогул, страшэнны бюракрат. Колас. Пад старасць вочы адкрыліся [у Івана Іванавіча], што няправільна на свеце жыў, што стаў сапраўдным бюракратам, адарваўся ад людзей і дачку-нікчэмніцу выгадаваў! Карпюк.
@бюракратка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бюракрат (у 2 знач.).
@бюракратызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. Насадзіць (насаджваць) бюракратызм (у 1 знач.); рабіць бюракратычным.
@бюракратызацыя, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бюракратызаваць.
@бюракратызм, -у, м. 1. Канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы. — Ды няўжо ж тут бюракратызм разводзіць з-за жмені сечкі? — яшчэ храбрэй заўважыў.. [Лапко]. Колас.
2. У капіталістычных краінах — сістэма кіравання, якая характарызуецца адарванасцю ад народу і апіраецца на касту чыноўнікаў.
@бюракратычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бюракратызму, да бюракратыі, уласцівы ім. Бюракратычны лад. Бюракратычныя адносіны да наватарства.
@бюракратыя, -і, ж. 1. Тое, што і бюракратызм (у 2 знач.).
2.зб. Бюракраты, чыноўнікі. Адміністрацыйная бюракратыя. Буржуазная бюракратыя. [Фр. bureaucratie.]
@бюргер, -а, м. 1.Уст. Гарадскі жыхар; гараджанін (у Германіі і некаторых іншых краінах).
2.перан. Абывацель, мешчанін.
[Ням. Bürger.]
@бюргерскі, -ая, -ае. Уст. Які мае адносіны да бюргера. Бюргерскае саслоўе. Бюргерскае права.
@бюргерства, -а, н., зб. Уст. Бюргеры.
@бюро, нескл., н. 1. Назва кіруючай часткі некаторых органаў, устаноў, арганізацый, а таксама пасяджэнне яе складу. Бюро райкома партыі. Бюро ЦК КПБ. 2. Назва некаторых устаноў, кантор і пад. Даведачнае бюро. Бюро надвор'я. Канструктарскае бюро. 3. Пісьмовы стол з шуфлядамі для захоўвання папер. Нічыпар запаліў лямпу, не спяшаючыся падышоў да арэхавага бюро з патаемнымі скрынямі. Асіпенка.
○ Бюро добрых паслуг — установа для задавальнення шырокіх патрэб насельніцтва.
[Фр. bureau.]
@бюрэтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Трубка з дзяленнямі для адмервання пэўнай колькасці вадкасці.
[Ад фр. burette.]
@бюст, -а, М -сце, м. 1. Скульптура верхняй часткі чалавечага цела (да грудзей або да пояса). Граф.. паглядаў.. на свой бронзавы бюст, што стаяў на падстаўцы з чорнага дубу мастацкай разьбы. Бядуля. З беларускага фарфору зроблены бюст і статуэткі Суворава, Багдана Хмяльніцкага, Міцкевіча. “Беларусь”.
2. Жаночыя грудзі. Назаўтра раніцаю каля калонкі я сустрэў жанчыну гадоў пад пяцьдзесят, але на дзіва маладжавую, са стройным станам, па-маладому прыўзнятымі плячамі, моцным бюстам. Дуброўскі.
@бюставы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бюста (у 1 знач.). Бюставая падстаўка.
@бюстгальтар, -а, м. Жаночы ліфчык для падтрымання бюста; станік.
[Ням. Büstenhalter.]
@бяга, -і, ДМ бязе, ж. Разм. Тое, што і б е г.— Дзе гэта ты [Аўдолька] была? — задыхаўшыся ад бягі, запытала Зося. Крапіва.
@бягляк, бегляка, м. Разм. Уцякач. Беглякі прыслухоўваліся да гэтых галасоў [партызан] і на бягу паварочвалі ў засценак. Якімовіч.
@бяглячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Жан. да бягляк.
@бягом, прысл. Хутка пераступаючы нагамі, у тэмпе бегу, не шагам. — Я іду, паненка! Я ўжо бягу! — адказаў Казік і прыпусціўся бягом. Чарнышэвіч. [Арцём:] — Ну, тут дзеўка бягом да начальніка. Здзівіла яго, што зноў з'явілася. Ракітны.
◊ Бягом бегчы — вельмі хутка, падбягаючы, ісці.
@бягонія, -і, ж. Дэкаратыўная, трапічная субтрапічная расліна сямейства бягоніевых з прыгожым пярэстым лісцем.
[Ад уласнага імя.]
@бягун, бегуна, м. 1. Той, хто хутка бегае. Першы ў атрадзе бягун. // Спартсмен, які займаецца бегам (у 2 знач.). Бягун на сярэднюю дыстанцыю. 2.Уст. Скоры на хаду конь. Фурман фарсіста ляснуў пугай, Вязе ў парадны ход паноў І, нацягнуўшы лейцы туга, Спыняе пару бегуноў. Колас.
3.толькі мн. (бегуны, -оў). Прыстасаванне для размолвання і змешвання розных матэрыялаў.
4.Уст. Уцякач. Ляснік маўчаў, Ён сам ведаў, што лес напоўнен незнаёмымі людзьмі — бегунамі, якія хаваліся ад польскай улады. Чарот.
@бягуння, -і, ж. Жан. да бягун (у 1, 2 знач.).
@бягучы, -ая, -ае.
1.Дзеепрым. незал. цяпер. ад бегчы.
2.у знач. прым. Які зараз адбываецца, настаў; цяперашні. Банжын коратка расказаў, што было зроблена напярэдадні, расказаў пра планы на бягучы дзень. Шыцік.
// Які адбываецца кожны дзень, штодзённы. [Мікалай Аляксеевіч] сказаў колькі слоў наконт бягучай работы, папрасіў Гарнастая быць заўтра на праўленні і выйшаў. Навуменка. А калі ўправіўся [Максім Сцяпанавіч] з бягучымі справамі і выпала вольная хвіліна, захацелася самому пайсці ў ліцейны. Карпаў.
○ Бягучы момантгл. момант. Бягучы рахунакгл. рахунак.
@бяда, -ы, ДМ -дзе; мн. беды, бед; ж. 1. Няшчасце, нядоля, гора. Па рыбацкаму звычаю лодкі пакідаюцца назаўсёды там, дзе іх засцігне апошняя бяда. Брыль. Ды зноў бяда: праз год вясною Згарэла хата з варыўнёю. Колас.
// Непрыемнасці, клопат. Але сёння здарылася з цыркуляркай бяда — сапсаваўся па нейкай прычыне матор. Гамолка. Трэба, думае [мужык], хоць яйкі ратаваць, бо як астынуць, дык і кураняты не выведуцца: бяда будзе ад жонкі... Якімовіч.
2. Галеча, нястача, недахоп сродкаў для жыцця. Ладымер Стальмаховіч зазнаў за свой век галоднай і халоднай бяды. Чорны. Вечная ў хаце бяда — Ніва, як палец, вузкая, Ў хлебе цвіла лебяда. Танк. [Дзед:] — Дзе ж ты [Сымонка] дзенешся зімою? Хто табе прытулак дасць? Эх, спазнаешся з бядою! Эх, шырока яе пасць! Колас.
3.у знач. вык. Дрэнна, нядобра; непрыемнасць. Вось гэта грэбля — бяда і гора мікуціцкае. Колас. [Камандзір:] — Пяхоце шукай, дзе вузей, ды дрэвы валяй цераз ваду. З фурманкамі— таксама бяда. Брыль.
// (з адмоўем). Неістотна, не мае значэння. Стараватая будзе жонка? Не бяда! Ён [Беразоўскі] і сам не малады. Чарнышэвіч.
◊ Бяда вялікая — не мае значэння, няважна. Бяда малая — не датычыцца каго-н. [Шчырэц:] — Ты [Валошын] — гарадскі, табе бяда малая: Тваіх палёў жаўнеры не патопчуць. Глебка. Бядой латаныгл. латаны. Далей ад бядыгл. далей. Дапамагчы бядзегл. дапамагчы. Лезці ў бядугл. лезці. Не твая (мая, яго і г. д.) бяда — не твая (мая, яго і г. д.) справа, што табе (мне, яму і г. д.) абыходзіць. Такой бяды; толькі (той) бяды — не мае значэння; ну дык што ж! Як на бяду — як назнарок, як на тое.
@бядак, бедака, м. Разм. Той, хто вечна гаруе, бяздольны; няшчасны, гаротны. Сымон лічыўся найбольшым бедаком у вёсцы. Дзе калі якое гора навернецца, заўсёды трапіць на Сымона. Бядуля. [Ліса] коціць лапамі вожыка да бліжэйшага ручайка; спіхвае яго ў ваду... Каб не ўтапіцца, бедаку трэба плысці, і ён выпростваецца ў вадзе. Рылько.
@бядацкі, -ая, -ае. Разм. Уласцівы бедаку.
// Поўны гора, бяды. Помню год цяжкі, бядацкі, Як памерлі на вясне — Маці з голаду, а бацька — Партызанам на вайне. Броўка.
@бядачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Жан. да бядак.
@бядачы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бедака, уласцівы бедаку. Палац ваш[панскі] смяецца з нядолі бядачай. Купала. Нягледзячы ка бядачы лёс, народ ніколі не траціў пачуцця гумару, верыў у лепшую будучыню. Саламевіч.
@бяднець, -нею, -нееш, -нее. Незак. Ператварацца ў бедняка, траціць сваё багацце. Там, дзе поблізу чутны ў людской гаворцы гарады Нясвіж і Слуцк, незадоўга да першай імперыялістычнай вайны пачаў бяднець у сваім вялікім маёнтку пан Гальвас. Чорны.
// Спусташацца, траціць разнастайнасць, мізарнець.
// перан. Траціць былую глыбіню, мізарнець, рабіцца пасрэдным. Бяднець на думкі. Бяднець на ідэі.
@бяднота, -ы, ДМ -ноце, ж. Тое, што і бедната. Здзек, паняверка, царства тырана Нашую нішчылі сілу; Штык белай Польшчы, найміты пана Гналі бядноту ў магілу. Чарот.
@бядняк, бедняка, м. Небагаты, незаможны, бедны чалавек. [Элія Бакучава:] — Багаты раз на жыцці памірае — бядняк штодзень. Самуйлёнак. Распрадавалі.. [такароўцы] апошнія здабыткі, каб плаціць адвакатам, зрабіліся беднякамі. Бядуля.
// Бедны селянін, якога эксплуатавалі багачы. Атрымаўшы зямлю, дапамогу, яны [Цітаўна з сям'ёй] выбіліся з беднякоў у сераднякі. Шамякін. Спачатку ж не ўся Гусевіца пайшла ў калгас, адны беднякі арганізаваліся. Асіпенка. Перш за ўсё вельмі падазрона, што на сход закліканы адны толькі беднякі і, што яшчэ больш дзіўна, Мікіта! Колас.
@бядняцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бедняка. Бядняцкая гаспадарка. // Які складаецца з беднякоў. Бядняцкая вёска, грамада.
@бядняцтва, -а, н., зб. Бедныя людзі, бедната. Крыві, слёзам канца-меры Бядняцтва не знала. Купала.
@бяднячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Жан. да бядняк.
@бядовы, -ая, -ае. Разм. Бойкі, смелы. [Гарлахвацкі:] Бядовая ты ў мяне, Нюра. Крапіва.
@бядота, -ы, ДМ -доце, ж. Разм. 1. Бяда, гора. Да ўсіх Галіных бядот дадалася новая, ужо зусім рэальная бяда: стараста паведаміў ёй, каб збіралася ў Германію. Няхай.
2. Матэрыяльныя нястачы, беднасць, галеча, бедната. І тут нейк сама сабою ўспомнілася Панямонь і марная страта грошай, праўда, невялікіх, але ў такой бядоце яны мелі б значную сілу. Колас. І там, дзе гібелі Ў бядоце бясконцай, Жыццё маладое устала Нанова. Броўка.
3.зб. Бедната, бедныя людзі.
@бядотны, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да бядоты; цяжкі, гаротны. Бядотнае становішча. □ Ідзе ён [Назым Хікмет] па сухменнай, бядотнай Анатоліі! Лойка.
@бядро, -а; мн. бёдры, -аў; н. Частка нагі ў чалавека або ў жывёліны ад таза да калена. Рана крывавілася на бядры на вяршок вышэй калена. Мележ.
// Знешні бок верхняй часткі нагі, таза. [Прузына] паклала рукі на бёдры, адкінула галаву: — А ну, скажы [Красалі], што трэба зрабіць, каб затрымаць цвіценне льну? Стаховіч.
@бядровы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бядра. Бядровая косць.
@бядрынец, нцу, м. Шматгадовая, радзей аднагадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з прамастойным сцяблом і белымі ці ружовымі кветкамі.
@бяз..., прыстаўка (гл.без...). Ужываецца замест “без...” у першым складзе перад націскам, напрыклад: бязбожнік, бязводдзе, бяздонны, бязмежны.
@бяз'..., прыстаўка (гл.без'...). Ужываецца замест “без'...” у першым складзе перад націскам, напрыклад: бяз'ёдны.
@бязбацькавіч, -а, м. Разм. Той, хто жыве, выхоўваецца без бацькі; сірата. [Параска:] — Сыночак ты мой харошы, цураецца цябе твой бацька. Бязбацькавічам будзеш расці... Лобан.
@бязбожнасць, -і, ж. Адсутнасць веры ў бога, адмаўленне бога.
@бязбожнік, -а, м. 1. Чалавек, які не прызнае, адмаўляе бога, не верыць у яго існаванне; атэіст. Казалі, што.. [Ян] бязродны і бязбожнік. Не ходзіць у касцёл. Пестрак.
2.Уст., лаянк., пагард. Пра несумленнага, нахабнага чалавека. [Павал:] — Хоць ты і бацюшка, але я не пабаюся сказаць табе ў вочы— бязбожнік ты, мяцежнік. Чорны.
@бязбожніца, -ы, ж. Жан. да бязбожнік.
@бязбожніцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бязбожніка, бязбожніцтва. Не спадабаўся балет адной пані Вашамірскай, — Нешта бязбожніцкае, д'ябальскае, — гаварыла яна. Бядуля. Сталыя людзі наўперад з дакорам ківалі галовамі, калі прачувалі аб якой-небудзь бязбожніцкай штучцы таго ці іншага настаўніка. Колас.
@бязбожніцтва, -а, н. Крытычныя, скептычныя або адмоўныя адносіны да існавання бога; вальнадумства. Міколкаў бацька, калі надакучала маці яму сваімі жальбамі на сынава бязбожніцтва, звычайна агрызаўся. Лынькоў. Мікуціцкія гумны і адрынкі былі школамі бязбожніцтва і вальнадумства. Колас.
@бязбожны, -ая, -ае.
1. Які не прызнае бога; атэістычны. Гаспадар нашых душ [рэб Шмар'е] пільнаваў нас ад бязбожнай літаратуры. Бядуля.
2.Разм. Неймаверны, несумленны. Бязбожны лгун. □ Стахевіч ледзь не зарагатаў ад гэтай бязбожнай Косцікавай брахні. Паслядовіч.
@бязбоязнасць, -і, ж. Уласцівасць бязбоязнага; бясстрашнасць.
@бязбоязны, -ая, -ае. Які не ведае боязі, страху; бясстрашны. Бязбоязны чалавек.
@бязбровы, -ая, -ае. Без броў, а таксама які мае ледзь прыкметныя (звычайна светлыя) бровы. На пажоўклай ад часу паперы захаваўся здымак: двое маладых хлопцаў стаялі побач. Адзін, крыху старэйшы, скуласты, амаль бязбровы, а другі — худзенькі, з далікатным, як у дзяўчыны, тварам, высокі. Хомчанка.
@бязважкасць, -і, ж. Уласцівасць і стан бязважкага. Толькі ў космасе, пры палёце па інерцыі даводзіцца сустракацца з бязважкасцю. Гамолка.
@бязважкі, -ая, -ае. Які мае вельмі нязначную, малую вагу; лёгкі. Ён ужо даўно не браў яе рукі ў сваю, і цяпер яму здалося, што рука нейкая бязважкая. Асіпенка.
@бязвер'е, -я, н. Адсутнасць веры, упэўненасці ў чым-н.; нявер'е. Трывожна было і на душы Клямта. Але ён не паддаваўся бязвер'ю: ён наогул не быў схільны марочыць сябе рознымі сумненнямі. Мележ.
@бязверхі, -ая, -ае. Такі, у якога няма верху, верхавіны. Бязверхая бяроза.
@бязветранасць, -і, ж. Адсутнасць ветру; ціхае надвор'е. Шум лесу — гэта песні дрэў, а дрэвы пяюць і ў бязветранасць. Хомчанка.
@бязветраніца, -ы, ж. Ціхае, бязветранае надвор'е. Хвоі і ў ціхую бязветраніцу роўна і спакойна шумяць. Чорны.
@бязветраны, -ая, -ае. Без ветру; ціхі, спакойны. Улетку, у бязветраны час, хвоя гамоніць уначы і стаіць нерухома ў гарачы дзень. Шамякін. Найлепшы клёў язёў назіраецца ў ціхія, ясныя, бязветраныя дзянькі, асабліва раніцай і вечарам. Матрунёнак.
// Зацішны. Бязветранае месца.
@бязвечыць, -чу, -чыш, -чыць; незак., каго. Разм. Нявечыць, знявечваць; калечыць. [Фельчар:] — На, выпі гэты парашок, можа ўбачыш, што мы цябе лечым, а не бязвечым. Чорны.
@бязвіннасць, -і, ж. Адсутнасць віны; нявіннасць.
@бязвінны, -ая, -ае. Які не мае віны; нявінны. [Лазарэўская:] — Самае важнае, што ў нас Савецкая ўлада, а яна не дазволіць нікому крыўдзіць бязвіннага чалавека. Паслядовіч. [Вера] песціцца ў яго [Карызны] абнімках, забаўляецца, як чыстае, бязвіннае дзіця. Зарэцкі. Жудасна было глядзець, як гінулі гэтыя бязвінныя, бездапаможныя стварэнні [пінгвіны]. Маўр.
@бязвоблачнасць, -і, ж. Уласцівасць бязвоблачнага. Бязвоблачнасць неба.
@бязвоблачны, -ая, -ае.
1. Ясны, без воблакаў. Бязвоблачнае неба. Бязвоблачны дзень. 2.перан. Нічым не засмучаны; светлы, шчаслівы. Бязвоблачнае каханне. □ [Пятру] здавалася, кончыліся ўсе непрыемнасці, надышоў час бязвоблачнага шчасця. Шамякін.
@бязвобразнасць, -і, ж. Уласцівасць бязвобразнага.
@бязвобразны, -ая, -ае. Які не вызначаецца вобразнасцю, наяўнасцю паэтычных вобразаў. Бязвобразнае мысленне.
@бязводдзе, -я, н. Адсутнасць, нястача вады, вільгаці. Па голым стэпе, па бязводдзі, па спечанай, як блін, зямлі паўзлі, бы вусені, стагоддзі, пакуль у бездань не спаўзлі. Лось.
@бязводны, -ая, -ае.
1. Пазбаўлены вады, вільгаці. На шмат кіламетраў цягнуліся бязводныя, высушаныя гарачым ліпеньскім сонцам палі. Шамякін.
2. Які не мае ў сваім саставе вады, вільгаці. Бязводная серная кіслата.
@бязвокі, -ая, -ае. Аднавокі; без вачэй; сляпы; які дрэнна бачыць.
@бязволле, -я, н. Адсутнасць сілы волі, слабахарактарнасць. Але адных дакораў было мала: адчувалася патрэба паспавядацца перад кім-небудзь, прызнацца ў сваім бязволлі і блазенстве. Колас. [Шэмет:] — Судзяць не Дубалеку, а непаваротлівасць, абыякавасць, разявацтва, бязволле, марудлівасць, невуцтва — вось што судзяць. Лобан.
@бязвольнасць, -і, ж. Уласцівасць бязвольнага; бязволле. А цяпер.. [Ярашу] рабілася брыдка за ўласную слабасць і бязвольнасць і часта хацелася пайсці да Зосі на злосць жонцы. Шамякін.
@бязвольны, -ая, -ае. Які не мае сілы волі; нерашучы, слабахарактарны. Бязвольная натура. □ [Лабановіч:] — Няўжо мы, Алесь, такія бязвольныя, што гэтых спакус не можам здолець? Бо гэта ж ёсць прызнанне свайго бяссілля, раз ты баішся спакусы. Колас. Абыякавасць, пасіўнае назіранне за падзеямі ўласцівы для натур бязвольных. Пшыркоў.
@бязвусы, -ая, -ае.
1. Без вусоў. Тут [у лагеры] былі людзі розных узростаў: бязвусыя юнакі і такія, як Карп Маеўскі. Шамякін.
2. Безасцюковы. Бязвусая пшаніца.
@бязвухі, -ая, -ае. Без вуха, аднавухі; без вушэй.
// Без вушка. Бязвухі збан.
@бязвыезны, -ая, -ае. Аб працяглым без выездаў жыцці, знаходжанні на адным месцы.
@бязвыплатны, -ая, -ае. Бясплатны, дармавы. Бязвыплатная дапамога. Бязвыплатнае карыстанне.
@бязвыхаднасць, -і, ж. Тое, што і безвыходнасць. Бязвыхаднасць становішча.
@бязвыхадны, -ая, -ае. Тое, што і безвыходны.
@бязглуздасць, -і, ж. Уласцівасць бязглуздага; недарэчнасць. Бязглуздасць становішча. Бязглуздасць намеру.
@бязглуздзіца, -ы, ж. Разм. Тое, што пярэчыць сэнсу; глупства, недарэчнасць. [Зёлкін:] Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі. Крапіва.
@бязглузды, -ая, -ае.
1. Неразумны; які нічога не разумее; бесталковы. Бязглузды чалавек. // Які выражае адсутнасць думкі; тупы. Бязглузды выгляд. 2. Пазбаўлены сэнсу, зместу; недарэчны. Прыгадаліся [Анатолю] вечары ў цешчы Адзелаіды Сяргееўны, напоўненыя сумам, бязглуздымі гульнямі і агідным крыўляннем. Асіпенка. Але тое, што Іван схаваўся ад адказнасці ў кусты, пабаяўся з'явіцца на сход, прыслаўшы толькі нейкую бязглуздую запіску, канчаткова збянтэжыла Колю. Шахавец. [Сухадольскі Русаковічу:] А я заяўляю, што ніякая сіла не прымусіць мяне прыняць вашы бязглуздыя прапановы. Крапіва. Гэты цвердалобы Карпенка гатовы разбіцца ў шчэпкі, каб толькі выканаць які бязглузды загад. Быкаў.
@бязгрэшнасць, -і, ж. Уласцівасць бязгрэшнага. Максім Багдановіч —прыхільнік маральнай бязгрэшнасці чалавека; ён услаўляе маральную чысціню адносін да цудоўнага тварэння прыроды — жаночай красы і прыгажосці. Майхровіч.
@бязгрэшны, -ая, -ае.
1. Які не зрабіў граху, правіннасці; маральна чысты. Бязгрэшны чалавек. Бязгрэшнае дзіця. 2. Які не мае ў сабе нічога агіднага, дрэннага; чысты. Бязгрэшныя забавы. Бязгрэшнае каханне.
@бязгучнасць, -і, ж. Цішыня, маўклівасць. Сярод белай зімовай бязгучнасці бягуць цені каня, саней і хлопца ў кажусе. Лужанін.
@бязгучны, -ая, -ае. Які не суправаджаецца гукам, бясшумны. Пад раніцу з захаду паднялася цёмная хмара. Цяжкая, шырокая, яна павольна ўздымалася ў неба, гасячы зоры. Аб ёй дагадаліся па водблісках далёкіх бязгучных маланак. Галавач. На маладой асінцы лісце дрыжала, але дрыжанне гэтае зусім было бязгучнае. Чорны.
@бяздарнасць, -і, ж. 1. Уласцівасць бяздарнага; адсутнасць здольнасці, таленту. Апрача таго, гэта значыла б прызнацца ў сваёй бяздарнасці. Дубоўка.
2. Бяздарны чалавек; бездар. Як ні пнецца Вінцэнт Барташэвіч, з яго ніколі не будзе сапраўднага журналіста, і ён, мусіць, імкнецца ганіць усё добрае, каб самому не здавацца бяздарнасцю. Сабаленка.
@бяздарны, -ая, -ае. Які не мае здольнасці, таленту. Бяздарны артыст. □ Урач яна [Гаецкая] была бяздарны, але арганізатар неблагі. Шамякін.
// Выкананы неталенавіта (пра творы літаратуры, мастацтва і пад.). Бяздарны раман.
@бяздзейнасць, -і, ж. Адсутнасць дзейнасці; пасіўнасць. Неспакойная душа [Кірылы Арлоўскага] ніяк не магла пагадзіцца нават з самай малою нерухавасцю, абыякавасцю, бяздзейнасцю. Паслядовіч. — Не цяжкасці палохаюць мяне, а бяздзейнасць! — запярэчыў Асташонак. Ваданосаў.
@бяздзейнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Не праяўляць дзейнасці; пасіўнічаць. Вярнуцца ў Шумілава і чакаць світання — значыць бяздзейнічаць. Чарнышэвіч.
// Не працаваць, знаходзіцца ў стане спакою (пра машыны, прадпрыемствы і над.).
@бяздзейны, -ая, -ае. Які не праяўляе дзейнасці; недастаткова энергічны, пасіўны. Бяздзейны чалавек. // Не звязаны з якой-н. дзейнасцю або заняткам. Бяздзейнае сядзенне дома. □ Дочкі нават спрабавалі прымірыць бацьку з маці. Але гэта азначала, што яму [Арлоўскаму] трэба было кінуць любімую работу, родныя Мышкавічы, дзе адбываліся вялікія пераўтварэнні, і зноў пачаць бяздзейнае жыццё. Паслядовіч.
@бяздзетнасць, -і, ж. 1. Бясплоднасць, няздольнасць мець дзяцей.
2. Адсутнасць сваіх дзяцей.
@бяздзетны, -ая, -ае.
1. Які не можа мець дзяцей, бясплодны. У Эмы няма цяпер пакойчыка з асобным ходам, яна жыла ў нейкіх пенсіянераў, пры якіх быў яшчэ жанаты сын з бяздзетнаю жонкай. М.Стральцоў.
2. Які не мае сваіх дзяцей. Смяюха — гэта жанчына гадоў пад шэсцьдзесят, бяздзетная і замужам ніколі не была. Кулакоўскі.
@бяздзетуха, -і, ДМ -тусе, ж. Разм. Бяздзетная жанчына. Сама Антоля бяздзетуха і старая ўжо, не можа адна даць рады сваёй гаспадарцы. Якімовіч.
@бяздоглядны, -ая, -ае. Які расце, жыве без догляду. [Алесь] хацеў бы цяпер быць табе [настаўніцы] удзячным за падарунак яго амаль бяздогляднаму малалецтву. Брыль.
@бяздоказнасць, -і, ж. Уласцівасць бяздоказнага; адсутнасць доказаў; недаказанасць. Бяздоказнасць абвінавачання.
@бяздоказны, -ая, -ае. Не падмацаваны доказамі; недаказаны, галаслоўны. Не разумеў я аднаго, чым кіраваўся і што думаў Мятлюг, выступаючы з такой бяздоказнай крытыкай нарыса. Сабаленка.
@бяздолле, -я, н. Разм. Адсутнасць шчаслівай долі; нядоля. Плакала маладзіца над сваім бяздоллем, і квас, які піла, быў з горкімі слязамі. Хадкевіч.
@бяздольнасць, -і, ж. Уласцівасць бяздольнага; бяздолле.
@бяздольнік, -а, м. Разм. Той, у каго няма шчаслівай долі; нешчаслівы чалавек.
@бяздольніца, -ы, ж. Разм. Жан. да бяздольнік.
@бяздольны, -ая, -ае. Які не мае шчаслівай долі; няшчасны. Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. Багдановіч. Той час мінуў, калі ў бядзе і скрусе Рабом палоскі вузкай і сахі Быў люд бяздольны даўняй Беларусі — Жыхар нізін, балот і пушч глухіх... Звонак.
@бяздомак, -мка, м. Разм. Той, хто не мае свайго жылля і сям'і; беспрытульны чалавек, валацуга. [Каліта:] — Усе маюць свае хаты, адзін старшыня, як бяздомак, жыве на чужой кватэры. Паслядовіч. Не адразу некрашоўцы пазналі бяздомка Амелю. Лобан.
@бяздомнасць, -і, ж. Стан бяздомнага; беспрытульнасць.
@бяздомнік, -а, м. Разм. Бяздомны чалавек. [Ліда] яшчэ толькі-толькі распускаецца ў прыгожую кветку, з мілага нявіннага падлетка перараджаецца ў маладую дзяўчыну, якая потым на яго [Лабановіча], бяздомніка, можа, і глядзець не захоча. Колас. Крыху пазней яны [беларусы] належным чынам усвядомілі, што ж адбылося там, за Бугам. Яны — бяздомнікі і пасынкі ў чужой дзяржаве — зноў увайшлі ў сваю вялікую сям'ю, зноў далучыліся да Савецкай Радзімы... Брыль.
@бяздомніца, -ы, ж. Разм. Жан. да бяздомнік.
@бяздомніцтва, -а, н. Тое, што і бяздомнасць. Дык вось ён які, новы паваротак у жыцці! У якім жыцці? У бяздомніцтве, у блуканні паміж небам і зямлёю. Колас.
@бяздомнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Бадзяцца, не маючы свайго жылля, сям'і.
// Рэдка бываць дома, з сям'ёй. — Рыта, ты да мяне несправядлівая, — пярэчыць Барыс. — Хто-хто, а ты не можаш паскардзіцца, што я бяздомнічаю. Скрыган.
@бяздомны, -ая, -ае. Які не мае жылля; беспрытульны. Кім толькі не быў, якіх толькі прафесій не паспытаў Мікола за сваё бяздомнае, вандроўнае жыццё. Машара.
// Пра жывёл — валачашчы. Бяздомны кот.
@бяздоннасць, -і, ж. Уласцівасць бяздоннага; бязмерная глыбіня.
@бяздонне, -я, ж. Тое, што і бездань. А над гэтым [снежным] прасторам разгортвалася бяздонне яснага прадвясенняга неба. Колас. Потым хлопцаў доўга гушкаў параход над акіянскім бяздоннем. Хомчанка.
@бяздонніца, -ы, ж. Разм. Тое, што і бездань (у 1, 3 знач.); прорва.
@бяздонны, -ая, -ае. Непамерна глыбокі. Так загуста пасыпана месяцаў У бяздонную прорву вод, Што не пройдзе ніяк, не памесціцца Сярод гэтых вод параход. Панчанка. [Кулеш] кінуўся да ракі і доўга глядзеў на цёмную плынь і ўсёадно ўбачыў смерць — чорныя, бяздонныя віры глядзелі на яго. Шамякін.
// Бязмежны, бяскрайні. Бяздонны блакіт. ◊ Бяздонная бочкагл. бочка.
@бяздротавы, -ая, -ае. Работа якога ажыццяўляецца без выкарыстання дротавых прыстасаванняў (для прыёму і перадачы гукаў, сігналаў і пад.). Бяздротавая сувязь. Бяздротавы тэлеграф. Бяздротавы тэлефон.
@бяздум'е, -я, н. Інертны стан, які характарызуецца адсутнасцю думак, роздуму. Так стаяла.. [Алаіза Пашкевіч] да таго часу, пакуль з бяздум'я не вывеў паштальён, які падышоў і ўлажыў у клямку газеты. С.Александровіч.
@бяздумнасць, -і, ж. Адсутнасць думак, інертнасць мыслення; бяздум'е. На Ніну раптам найшла нейкая дзіўная бяздумнасць. Мележ.
@бяздумны, -ая, -ае. Які не задумваецца; не здольны на роздум. Бяздумны, да ўсяго абыякавы, я нерухома стаяў каля акна, учапіўшыся рукамі ў вушакі. Ракітны. [Ганна] раптам забылася пра грыбы, стала дзіўна бяздумная. Мележ.
// Які выяўляе бяздумнасць. Па сухой сцяблінцы.. ўзбіралася нейкая казюрка... Ігнат правёў яе бяздумным позіркам, нічога не бачачы перад сабой. Лынькоў.
// Які не суправаджаецца роздумам; легкадумны. Гэтыя вельмі асабістыя вершы пазбаўлены бяздумнага замілавання. Грахоўскі. [Дзяўчынкі] крычалі, спатыкаліся і ніяк не хацелі пакідаць свайго бяздумнага занятку. Нядзведскі.
@бяздушнасць, -і, ж. Уласцівасць бяздушнага; бессардэчнасць. Навошта душу Раскрываць гэтак смела, Калі ў той душы Бяздушнасць засела. Сіпакоў.
@бяздушны, -ая, -ае.
1. Пазбаўлены чуласці, сардэчнасці; абыякавы. [Віктар] маўчаў, не мог асмеліцца сказаць.. [Нюры] “бывай”, бо бачыў, што яна чакае не гэтага бяздушнага “бывай”, а нечага большага — ну, хоць бы нейкай надзеі на новую сустрэчу. Дамашэвіч. І ці многа такіх ёсць бяздушных у нас, што не ўспомняць з падзякай сардэчнаю час, калі ў школе настаўніка першы ўрок узмацніў, падтрымаў наш няўпэўнены, крок? Дубоўка.
2. Халодны, сухі. Бяздушная ігра артыста.
@бяздымны, -ая, -ае. Які не ўтварае дыму. Цяпер працаваў.. [Галілей], паводле ўласных ягоных слоў, над “цыркулярнай” бяздымнай печкай. Зарэцкі.
○ Бяздымны порахгл. порах.
@бязевы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бязі.
// Пашыты з бязі. Бязевая кашуля.
@бяззбройны, -ая, -ае. Які не мае зброі, няўзброены. [Рыль:]— Два, тры чалавекі бяззбройныя лёгка справяцца з адным узброеным, калі толькі зробяць гэта борзда і спрытна. Колас.
// перан. Пазбаўлены якіх-н. сродкаў абароны або нападу. Рудзін уяўляў, што вось перад ім бяззбройны стаіць Андрэй, а ён кідае яму ў вочы свае словы, і Андрэй маўчыць. Галавач.
@бяззменны, -ая, -ае. Які на працягу доўгага часу не змяняецца; пастаянны. Бязменны колер. // Пра чалавека, які працяглы час займае адну і тую ж пасаду. Бяззменны старшыня.
@бяззорны, -ая, -ае. На якім не відаць зор, з нябачнымі зоркамі. Бяззорнае неба. □ Стаяла бяззорная, па-асенняму цёмная ноч. Васілёнак
@бяззубка, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак, Д -бкам; ж. Прэснаводны малюск сямейства перлавіц, цела якога захавана ў двухдольнай ракавіне.
@бяззубы, -ая, -ае. Які не мае зубоў. Ад .. голасу [Васілёвай жонкі] прачнулася дзіця, закугакала, пацешна зморшчыўшы носік, раскрываючы ружовы бяззубы рот. Асіпенка. [Старая] смяялася бяззубым ротам, часта моргала вачамі і радасна ківала сівой галавой. Дуброўскі.
// перан. Непрынцыповы, пазбаўлены вастрыні. Бяззубая крытыка.
@бязладдзе, -я, н. Разм. Адсутнасць або парушэнне ладу, парадку ў чым-н.; беспарадак. Бязладдзе гукаў. □ Мітусіліся па цэху людзі, — кожны нешта рабіў, нешта некуды нёс. Няўжо ў гэтым бязладдзі і мітусні быў пэўны парадак, няўжо ўсё гэта нехта прадумаў і спланаваў, нехта гэтым кіруе?.. Краўчанка. Тут [ля штаба] было сёння бязладдзе, якое гаварыла, што людзі сюды вярнуліся нядаўна і вельмі стомленыя. Мележ.
@бязладзіца, -ы, ж. Тое, што і бязладдзе. І толькі абрыўкі слоў даходзілі да свядомасці ў поўнай бязладзіцы. Пестрак.
@бязладнасць, -і, ж. Уласцівасць бязладнага; беспарадак. Бязладнасць гукаў. Бязладнасць у працы.
@бязладны, -ая, -ае.
1. У якім няма ніякага парадку, ладу; хаатычны. Да моста рынуўся бязладны натоўп пехацінцаў, іх да парэнчаў прыціскалі коннікі. Грахоўскі. Збіраў [Блешчык] думкі, якія разляталіся бязладным роем. Лынькоў.
2. У якім няма пэўнай сістэмы, паслядоўнасці, рытму. Наколькі можна было зразумець яе [дырэктрысы] бязладны ад хвалявання расказ, Томі быў адвезены дахаты яшчэ раніцай нейкай жанчынай. Лынькоў. Паволі прыходзілі ў .. парадак дагэтуль неасэнсаваныя, бязладныя думкі. Пестрак. Няйначай, як у іх тут была вялікая бязладная гамонка ці нейкі невядомы рытуал, кожны рабіў што хацеў. Скрыган.
3. Пазбаўлены пэўнай арганізаванасці, планамернасці. У зале пасяджэнняў Камітэта, які займаўся справамі каланіяльных краін, падапечных і залежных тэрыторый, панавала тая бязладная атмасфера, калі кожны быў заняты сваімі справамі. Лынькоў.
@бязлесіца, -ы, ж. Адсутнасць лесу, лясоў; бязлессе. [Клімат] — не адзіная прычына бязлесіцы стэпаў. Гавеман.
@бязлесны, -ая, -ае. Пазбаўлены лясоў; бедны на лес. Сама цётка атрымлівала пенсію і жыла пры сыне — дырэктару школы ў бязлеснай, але ўрадлівай мясцовасці. Сачанка. Гусараўка, у адну вуліцу, выцягвалася на высокай бязлеснай градзе. Ракітны.
@бязлессе, -я, н. Поўная адсутнасць лясоў. Характэрная рыса тундры — яе бязлессе. □ Але да базы нашай заставалася прайсці па бязлессю амаль паўсотні кіламетраў. Чыгрынаў.
@бязлікі, -ая, -ае. Пазбаўлены характэрных адметных рыс; шэры, невыразны. Як ні стараліся акцёры ажывіць свае ролі, нічога з гэтага не атрымалася, вобразы так і засталіся бязлікімі. “ЛІМ”.
@бязлісты, -ая, -ае. Які не мае лісця. Убярэцца лес бязлісты У гарнітур свой зялёны, Шугне вырай галасісты. Колас. Зялёныя гонкія сосны ўперамежку з елкамі і бязлістымі бярозамі мільгалі паабапал дарогі. Пальчэўскі.
@бязлітаснасць, -і, ж. Уласцівасць бязлітаснага; неміласэрнасць, жорсткасць. Алік зразумеў, што мастацтва, музыка, жывапіс, спорт — гэта не яго стыхія, бо там трэба фанатычная бязлітаснасць да сябе. Быкаў.
@бязлітасны, -ая, -ае. Які не мае літасці, жалю, спачування. Бязлітасны чалавек. □ Але вораг напаў на маю бацькаўшчыну, каварны, бязлітасны, люты вораг. Гарбук. Патапавіч закрываў рукою шыю і стараўся цішэй ступаць, каб не ўвесці ў злосць гэтых бязлітасных пастаяльцаў. Кулакоўскі.
// Які не заключае, не выяўляе ў сабе літасці, спачування; жорсткі, суровы. Бязлітасны прысуд. Бязлітасная крытыка. Бязлітасная праўда. Бязлітасныя словы. □ Узросшая магутнасць міжнародных манаполій зрабіла канкурэнтную барацьбу яшчэ больш бязлітаснай. Брэжнеў. Хлопец мімаволі сціснуў аўтамат і змерыў Грэчку бязлітаснымі блакітнымі вачамі. Мележ.
@бязлітасць, -і, ж. Тое, што і бязлітаснасць. [Габрусь:] — Гэта ўсё грэх мучыць мяне за маю бязлітасць і бяздушнасць... Чарот.
@бязлобы, -ая, -ае. Пра чалавека з малым ілбом. Так і глядзела [хата] на свет, як сам гаспадар, заўсёды зажмураны Данька, стары Хамёнак, бязлобая галава якога нібы ўрасла ў зімовую шапку. Брыль.
@бязлюддзе, -я, н. Адсутнасць людзей. [Агата] ў душы рада была, што на такім марозным бязлюддзі трапіўся свой чалавек. Сабаленка.
// Недахоп у патрэбных людзях. На бязлюддзі і поп — чалавек. Прыказка.
@бязлюднасць, -і, ж. Уласцівасць бязлюднага; адсутнасць людзей; незаселенасць. Толькі дарожныя знакі, вымытыя да бледнасці, адзінока тырчалі пры дарозе і нібы вартавалі яе бязлюднасць. Шахавец.
@бязлюдны, -ая, -ае. Ненаселены або маланаселены. Толькі свае песні спявае.. [лясны жаваранак] у бязлюдных мясцінах, дзе рэдка бывае чалавек, і мала хто чуе іх. Колас.
// Такі, дзе не відаць або няма ў дадзены момант людзей. Сяргей пакрочыў у бок калгаснага двара пакуль што яшчэ бязлюднай вуліцай. Шахавец. Бязлюдная лясная дарога была зусім ціхая. Чорны.
@бязмала, прысл. Разм. Без малога, амаль, каля. Было бязмала тры гадзіны дня. □ З поля сабраў [мужык] вось Коп пяць бязмала. Купала.
@бязмежжа, -а, н. 1. Бязмежны прастор. Так і бачыш бяздонную сінь зімовага неба, залітага халодным святлом месяца, адчуваеш вышыню і бязмежжа аснежаных прастораў. Грахоўскі. [Дзяўчынка] не крычала, адна ў сцюдзёным бязмежжы, на вачах у высокіх і абыякавых зорак, — яна ўжо толькі шаптала адзінае слова, якім чалавек пачынае жыццё, слова вялізнай сілы. Брыль.
2.перан. Надзвычайная глыбіня, сіла выяўлення чаго-н. Сёння нашы прасторы — бязмежжа — Славу роднай сталіцы пяюць. Броўка. Паэзія Купалы заўсёды была шматграннай, арыентавалася на ўсё ідэйна-тэматычнае, духоўнае бязмежжа нацыянальнага быцця. Бечык.
@бязмежнасць, -і, ж. Уласцівасць бязмежнага.
@бязмежны, -ая, -ае.
1. Які не мае бачных межаў, бяскрайні. Тайга — гэта бязмежны зялёны акіян, у якім свае няпісаныя законы, прыкметы, не ведаючы якіх можна і душой загавець. Дубоўка. Беларусь, твае далі бязмежныя Ускалыхнуць сваёй песняй хачу! Танк.
// Нічым, ніякімі рамкамі не абмежаваны. Хай славіцца век, чалавек, бязмежная веліч твая! Панчанка.
2.перан. Надзвычайны, моцны, глыбокі (пра пачуцці). Пусціўшы гэтак сумным думам павады, Бязмежны жаль паплыў у душу крыніцай, І я таксама, як яна тады, шаптаў: “Адна на свеце ты ў мяне, сястрыца!” Купала. — Дзяўчынка мая любая... Шчасце маё. [Андрэй] не знаходзіў больш слоў, каб выказаць сваё пачуццё, сваё бязмежнае каханне і шчырасць. Чарнышэвіч.
@бязмен, -а, м. Ручная рычажная або спружынная вага. Азіраючыся, [Данік] адчыніў адрынку і ўбачыў у кутку каля дзвярэй бязмен: з булавешкай, але без кручка, на які падвешваюць тое, што важаць. Брыль.
@бязмернасць, -і, ж. Уласцівасць бязмернага; бязмежнасць. Бязмернасць прасторы. Бязмернасць шчасця.
@бязмерны, -ая, -ае.
1. Які немагчыма або цяжка вымераць. Бязмерная глыбіня. Бязмерная вышыня. 2.перан. Надзвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці). Заламаў дзед на галаве рукі і з бязмерным горам пазіраў на Панаса. Колас. [Колышаў] адчуваў бязмерную нянавісць да тых, хто прымушаў пакутаваць і катаваў гэтых людзей. Мележ.
@бязмесячны, -ая, -ае. Не асветлены месяцам, без месячнага святла. Ноч выдалася бязмесячная. Лягчэй было заблудзіцца, чым знайсці парашуты. Новікаў.
@бязмозгі, -ая, -ае. Разм. Дурны, бесталковы. [Конь:] — Каб ты бязмозгім Бараном не быў, Дык і брахаць бы не вучыўся. Корбан.
@бязмоўнасць, -і, ж. Уласцівасць бязмоўнага.
@бязмоўны, -ая, -ае. Які нічога не гаворыць, маўчыць. Была Аксіння бязмоўная, ціхая. Свядомасць вярталася да яе. Вярцінскі.
// Які неахвотна гаворыць, не любіць гаварыць; маўклівы. Строгі, амаль бязмоўны палкоўнік, здаралася, выклікаў Ніну ноччу. Васілевіч.
// перан. Які не адважваецца, не асмельваецца падаць свой голас; баязлівы. [Ярохін:] — Чалавек павінен быць вясёлы, жыццярадасны, і няма ніякай патрэбы ператварацца яму ў нейкую бязмоўную мумію. Шамякін. Будучы пісьменнік бачыў, як уласніцтва, кожнадзённы клопат пра кавалак хлеба ў хаце, вечныя нястачы нявечылі жыццё жанчыны, ператваралі яе ў парабчанку, у бязмоўную служку мужа і свёкра. Кудраўцаў.
// Які выражаецца без слоў, не суправаджаецца словамі. Бязмоўны погляд. □ І я чытаю ў.. [вачах], як і тады, адно бязмоўнае пытанне: “Ці праўда гэта, што ты — мой найлепшы друг?” Брыль. Міхась стаіць, знявагі поўны, І погляд кідае бязмоўны. О, колькі крыўды ў ім, абразы!.. Колас.
// перан. У якім не чуваць ніякіх гукаў; ціхі. Бязмоўны лес. □ Чэсік любіць блукаць па гэтых бязмоўных могілках. Васілевіч.
// перан. Такі, дзе адсутнічаюць гукі мовы, гаворка. Білі барабаны, гайдалася, як ніва перад бурай, бязмоўная плошча, і каб гук, каб крык ці плач — толькі гром барабанаў. Машара.
@бязмытны, -ая, -ае. Гіст. Бяспошлінны.
@бязмэтнасць, -і, ж. Уласцівасць бязмэтнага; адсутнасць мэты. Бязмэтнасць існавання.
@бязмэтны, -ая, -ае. Які не мае пэўнай мэты. [Мішурын і Вялічка] пайшлі далей і яшчэ гадзіны дзве мучыліся ў гэтай бязмэтнай хадзе. Чорны.
@бязногі, -ая, -ае. Які не мае нагі, ног. [Карнейчык:] Падарыце, матачка, бязногаму няшчаснаму калеку. Крапіва.
// Разм. Які не валодае нагамі, страціў здольнасць хадзіць.
// Разм. Без ножкі, без ножак (пра мэблю). Бязногі стол.
@бязносы, -ая, -ае. У якога няма носа. Бязносы чалавек. Бязносы твар. // Без носіка. Бязносы чайнік.
@бязрадаснасць, -і, ж. Уласцівасць бязрадаснага.
@бязрадасны, -ая, -ае. Пазбаўлены радасці; невясёлы. Мы цешымся, калі набліжаемся да такой мяжы, што пакідае за сабою бязрадасны, цяжкі і пакутлівы кавалак жыцця, і пераходзім у другі яго круг — ясны, прываблівы, жаданы. Колас.
@бязрогі, -ая, -ае. Які не мае рога, рог. Бязрогая карова. □ Так і цямнеюць на сцяне тыя бязрогія алені, на якія Ніна не можа без грэблівасці глядзець... Даніленка.
@бязродны, -ая, -ае. Які не мае родных, сваякоў. Бязродны сірата. // перан. Які страціў або парваў сувязь з сваім народам, сваёй краінай. Бязродны касмапаліт.
@бязросны, -ая, -ае. Без расы. Раніца наступнага дня выдалася бязросная, і Аляксей пачаў працу з усходам сонца. Шамякін.
@бязрукі, -ая, -ае. Які не мае рукі, рук. Арсеню першыя дні ў дзіцячым доме было нялёгка. Не таму, што ён быў бязрукі. Нядзведскі.
// перан. Няспрытны ў рабоце, няўмелы. [Валянціна Міхайлаўна] не пачула, як .. [доктар] падышоў, як стаў ззаду і цераз яе плячо глядзеў на яе бязрукую работу. Васілевіч.
/ у знач. наз.бязрукі, -ага, м. Лянівы горш за бязрукага. Прыказка.
@бязрыб'е, -я, н. Адсутнасць або недахоп рыбы. На бязрыб'і і рак — рыба. Прыказка.
@бязрыбны, -ая, -ае. У якім няма рыбы. Бязрыбная рэчка.
@бязрэйкавы, -ая, -ае. Без рэек; які рухаецца не па рэйках. Бязрэйкавыя дарогі. Бязрэйкавы транспарт.
@бязь, -і, ж. Баваўняная тканіна палатнянага перапляцення. Бязевая прасціна.
@бяз'ядзерны, -ая, -ае.
1. У якім адсутнічае ядро. Чырвоныя крывяныя цельцы — гэта бяз'ядзерныя клеткі, якія маюць форму дваякаўвагнутага дыска. 2. У якім адсутнічае ядзерная зброя.
○ Бяз'ядзерная зонагл. зона.
@бялейшы, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. белы.
@бяленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бяліць.
@бялесы, -ая, -ае. Тое, што і бялёсы. Неба, усцяж засланае бялесымі воблакамі, пазірала непрыветна і холадна. Колас.
@бялецца, -еецца; незак. Разм. Тое, што і бялець (у 2 знач.). Апошняе праменне шпарка канала, запаноўваў змрок, але ў ім вельмі выразна бялеліся новыя бярвенні, устаўленыя ў старыя млынавыя сцены. Чорны.
@бялець, -ею, -ееш, -ее; незак. 1. Станавіцца белым. Некалькі разоў твар Паліводскага зменьваў свой колер: то чырванеў, то зелянеў, то бялеў. Чорны. Ноч яшчэ спала, хоць на ўсходзе пачынала ўжо бялець неба. Дамашэвіч.
2. Вылучацца сваім белым колерам, віднецца (пра што-н. белае). Зараз жа за Выганамі на шырокім пляцы, што раздзяляў дзве вёскі, Выганы і Высокае, паказалася школа, прыветна бялеючы шырока раскрытымі аканіцамі. Колас.
@бялёсы, -ая, -ае. Белаваты, цьмяна-белы. Сцяпанаў конь паспеў ужо навокал абгрызці ўсё бульбянішча, калі ў бялёсым тумане замаячыла чалавечая постаць. Карпюк. — Во, успомніў!.. — выгукнуў раптам дырэктар школы, Пятрэнка, малады, але ўжо таўставаты мужчына з бялёсымі, як лён, брывамі. Краўчанка.
@бялізна, -ы, ж. 1.зб. Нацельнае адзенне з тканіны пераважна светлых колераў, а таксама вырабы з такой тканіны для бытавых патрэб. Нацельная бялізна. Сталовая бялізна. Пасцельная бялізна. 2. Драпежная рыба сямейства карпавых; жэрах.
@бялізнавы, -ая, -ае. Які прызначаны, служыць для бялізны. Бялізнавы трыкатаж.
@бялілы, -аў; адз. няма. 1. Белая мінеральная фарба. Свінцовыя бялілы. Цынкавыя бялілы. 2. Белае фарбавальнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў тэатральным грыме і касметыцы.
@бялільны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бялення.
// Які служыць для бялення. Бялільны раствор. Бялільная сода. Бялільны чан.
@бялільня, -і, ж. Памяшканне, у якім што-н. беляць.
@бялільшчык, -а, м. Рабочы, які займаецца бяленнем.
@бялільшчыца, -ы, ж. Жан. да бялільшчык.
@бяліцца, бялюся, белішся, беліцца; незак. 1. Пакрываць сабе твар бяліламі (у 2 знач.).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца белым пад уздзеяннем спецыяльнай апрацоўкі; адбельвацца. Ды беляцца на беразе ракі.. Палотны зрэбныя і ручнікі. Танк.
3.Зал. да бяліць.
@бяліць, бялю, беліш, беліць; незак., што. 1. Рабіць белым, пакрываючы што-н. вапнай, мелам і пад. Бяліць столь. // Засыпаць, пакрываць што-н. (снегам, туманам). Мусіць, каб не снег, навокал была б густая чарната, але снег адганяў цемру, бяліў усё. Мележ. На Нарач кладуцца сівыя туманы І беляць чупрыны курчавыя соснаў. Хведаровіч.
2. Дасягаць белізны чаго-н. шляхам спецыяльнай апрацоўкі. Бяліць кужаль. □ Палотны беляць на росах чыстых І ясным сонцам абаграваюць, Пад песні ціхія урачыста Дзяўчаты шоўкам іх вышываюць. Панчанка.
3. Знімаць шкуру з забітай жывёліны, кару са ствала дрэва.
@бялковы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бялка (у 2 знач.). Бялковыя рэчывы, злучэнні, кармы. Бялковае цела.
@бялок, -лка і -лку, м. 1. -лка. Празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток.
2. -лку. Складанае арганічнае рэчыва, якое з'яўляецца пастаяннай і найбольш важнай састаўной часткай жывога рэчыва, асновай яго структуры і функцыі. Састаў бялкоў. Формы існавання бялку. 3. -лка. Белая абалонка вока. Бялкі вачэй.
@бялуга, -і, ДМ -лузе, ж. Каштоўная прамысловая рыба, самая буйная з сямейства асятровых.
@бялужына, -ы, ж. Мяса бялугі як ежа.
@бялуха, -і, ДМ -лусе, ж. Палярны дэльфін, які ў дарослым стане мае белую афарбоўку.
@бяльмасты, -ая, -ае. З бяльмом на воку. Гэты дзядзька зрэдку касавурыў на яго сваё бяльмастае вока і чагосьці падміргваў цётцы. Лынькоў.
@бяльмо, -а; мн. бельмы, -аў; н. 1. Белаватая непразрыстая пляма на рагавой абалонцы вока, якая аслабляе зрок або прыводзіць да поўнай слепаты.
2.толькі мн. Разм. груб. Вочы.
◊ Выкаціць (вылупіць) бельмыгл. выкаціць. (Як) бяльмо на воку — пра таго (тое), хто (што) перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю (наяўнасцю).
@бялюткі, -ая, -ае. Вельмі белы. І вось над хатай, над гуменцам Сняжынкі жвавыя гуляюць, Садок і дворык засцілаюць Бялюткім, чыстым палаценцам. Колас.
@бялявасць, -і, ж. Уласцівасць бялявага. Бялявасць твару.
@бялявы, -ая, -ае.
1. Не зусім белы, белаваты. Бялявае месячнае святло лягло на зямлю. Чорны. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай медуніцаю. Гілевіч.
2. З светла-русымі валасамі; светлагаловы. У Захаркі было шэсць дачок. І ўсе розныя: бялявыя, чарнявыя, рыжыя. Ракітны.
@бяляк, беляка, м. 1. Заяц, які мяняе зімой колер поўсці на белы. На лёд выскачыў бяляк, прабег з паўсотні крокаў і прысеў, насцярожана стрыгучы доўгімі вушамі. Кірэйчык.
2.Разм. пагард. Белагвардзеец.
@бялянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Светлавалосая, бялявая жанчына, дзяўчына. Цяпер як ні ў чым не бывала едуць вясельныя паяздыз вёскі ў вёску: вязуць сабе палешукі чарнабровых нявест, а ўкраінцы — сінявокіх бялянак. Ракітны.
@бялян-капуснік, -а, м. Белы матыль, вусені якога аб'ядаюць лісце капусты.
@бянтэжлівасць, -і, ж. Уласцівасць бянтэжлівага. [Рыгор:] — Раней я думаў, што бянтэжлівасць — вынік маёй баязлівасці. Асіпенка.
@бянтэжлівы, -ая, -ае. Які лёгка бянтэжыцца, губляецца; палахлівы. Бянтэжлівы хлопец.
@бянтэжыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак. Хвалявацца, непакоіцца, губляцца. Калі .. [Кастусь] называў яе не “Волька”, а “Волечка”, яна чырванела і бянтэжылася. Чорны. Жора не бянтэжыўся ў гэтым шумлівым акружэнні, — аглядваючы дзяўчат чорнымі цікаўнымі вачамі, малы адказваў спакойна. Мележ.
@бянтэжыць, -жу, -жыш, -жыць; незак., каго. Хваляваць, непакоіць, прыводзіць да разгубленасці. Мініч вучыўся ў другой групе, але па росту ён быў самы большы ў школе, і гэта, відаць, бянтэжыла яго. Колас. Нельга сказаць, каб.. [Андрэй] раўнаваў .. [Галіну]. Для гэтага не было ніякіх падстаў, але пастаянная мужчынская кампанія жонкі бянтэжыла Андрэя і крыху злавала... Рамановіч.
@бярвенне, -я, н., зб. Бярвёны. [Тараска:] — А самым цікавым для мяне было пабачыць, як з высокага яруса бярвення кацілі ў Нёман калоды. Колас. Нават лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвення. Дуброўскі.
@бярвёныгл. бервяно.
@бярданка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Адназарадная стрэльба, якая была на ўзбраенні рускай арміі ў 1870—1891 гг. Гучным рэхам аддаюцца ў пушчы залпыз дубальтовак, бярданак, вінтовак. В.Вольскі.
@бярдыш, бердыша, м. Старадаўняя халодная зброя — баявая сякера ў форме паўмесяца на доўгім дрэўку.
@бярлог, берлагу, м. Зімовае логава мядзведзя. У спешцы ж пад бярлог [мядзведзь] Мясціну падабраў благую. Корбан.
// Свіное логава. У адным хляве і берлагу І нават ад адной свінні Радзіліся яны — Адзін Руды, другі Падласы. Крапіва.
// Разм. іран. Жыллё. [Віктар] — Казакі прыехалі не дзезерціраў лавіць, а пані Відацкае бярлог сцерагчы. Лобан.
// Разм. Неакуратная, непрыбраная пасцель. Распарола мой сяннік ты, Развярнула мой бярлог. Колас.
@бярлога, -і, ДМ -лозе, ж. Тое, што і бярлог.
@бярложны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бярлогі. Бярложны мядзведзь.
@бярно, -а; мн. бёрны, -аў; н. Абл. Бервяно. [Сотнікаў] узяў цёплую, падгарэлую з аднаго боку бульбіну і прываліўся плячыма да беленых бёрнаў сцяны. Быкаў.
@бяроза, -ы, ж. 1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых з белай карой. Расчасаўшы пругкім ветрам косы, Спаласнуўшы ногі у расе, Залатагаловыя бярозы Паўстаюць ва ўсёй сваёй красе. Аўрамчык. Пад сонцам грэліся бярозы У белым тонкім палатне. Бядуля.
/ у знач. зб. Сярод іншых дрэў тут пераважала бяроза. Шашкоў.
2.толькі адз. Драўніна гэтага дрэва; матэрыял. Ці ж можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі? Бядуля.
○ Карэльская бяроза — від бярозы з прыгожай узорыстай драўнінай на зрэзе.
@бярозавік, -а і -у, м. 1. -у. Бярозавы сок. Нахіліўшыся да нязграбнага асінавага карытца, .. [дзяўчына] чэрпае насатым кубкам халодны бярозавік, маленькімі глыткамі п'е салодкі сок. Стаховіч. Помню: ледзь канчаліся марозы, З выраю вярталіся шпакі, Мы гурбаю беглі да бярозы Ставіць пад бярозавік латкі. Гаўрусёў.
2. -а. Тое, што і падбярозавік.
@бярозавы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да бярозы. Я ведаю вёску адну за Дзвіною, З бярозавым гаем злілася вясною, У студзень і ліпень, у дождж і марозы — За ціхаю вёскай бялеюць бярозы. Вярба.
// Зроблены з бярозы. Бярозавая бочка. Бярозавы венік. 2.у знач. наз.бярозавыя, -ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца бяроза, алешына, граб і інш.
◊ Бярозавая кашагл. каша.
@бярозка, -і, ДМ -зцы; Р мн. -зак; ж. 1.Памянш. да бяроза; невялікая бяроза.
2. Травяністая расліна сямейства бярозкавых з белымі ці ружовымі кветкамі і павойным сцяблом. Сашнік лёгка шчоўкнуў у мяккі грунт, пераплецены паўзучай бярозкай і хвашчом, падобным на маладыя елачкі. Якімовіч. [Дзяўчаты] хутка пасоўваліся па баразёнках, завіхаючыся з капаніцамі і выбіраючы рукамі свірэпку, пырнік, завілістую бярозку з ружовымі і белымі кветкамі. Лынькоў.
@бяроста, -ы, ДМ -сце, ж. Верхні белы слой бярозавай кары. [Бародка] стаяў на каленях і шчапаў з тоўстага сасновага палена лучыну, клаў яе ў пліту, пасля з бярозавага кругляка абдзёр бяросту, падпаліў. Шамякін. Дзед Ігнат аплёў пасудзіну бяростай, прыгнаў да яе драўлянае вечка, засмаліў па краях жывіцай. Васілевіч.
@бяроставы, -ая, -ае. Зроблены з бяросты. Напіўся [стары] з бяроставай конаўкі, што ляжала схаванай у алешнікавым кусце. Лынькоў.
@бярэзіна, -ы, ж. Тое, што і бяроза.
@бярэзнік, -у, м., зб. 1. Бярозавы лес, хмызняк. На тым баку [рэчкі] бялеў малады бярэзнік, напалову затоплены веснавой паводкаю. Грахоўскі. Ходзіць ён [казёл] па ельніку, Бродзіць па бярэзніку, — Ні капусты, ні салаты Не знаходзіць барадаты. Якімовіч.
2.толькі адз. Бярозавыя дровы, будаўнічы матэрыял з бярозы. Навазіць бярэзніку.
@бярэма, -а, і бярэмя, -я, н. Такая колькасць чаго-н. (дроў, саломы, бульбоўніку і інш.), што можна абхапіць абедзвюма рукамі і панесці; ахапак. У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. Брыль. Забразгала клямка ў сенцах, і цётка ўвайшла ў хату, несучы перад сабою бярэмя дроў. Арабей.
@бяс..., прыстаўка (гл.бес...). Ужываецца замест “бес...” у першым складзе перад націскам, напрыклад: бяссонніца, бясхмар'е.
@бяседа, -ы, ДМ -дзе, ж. Збор гасцей з пачастункам. Ды красна бяседа не ўзорамі, А ласкавымі прыгаворамі; Не ядвабнымі абрусамі, А ласкавымі прымусамі. Багдановіч. Сталы на бяседы ў Сцешыцах людзі заўсёды пазычалі адзін у аднаго. Пташнікаў.
// зб. Удзельнікі пачастунку. Спявала ўжо ўся бяседа. Нават я, хоць мне, як той казаў, яшчэ ў дзяцінстве вол наступіў на вуха, і я быў глухі да мелодый. Сабаленка.
@бяседнік, -а, м. Разм. Удзельнік бяседы. Бяседнікі ядуць і стравы хваляць. Якімовіч.
@бяседны, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да бяседы. Бяседны стол. Бяседны шум.
@бяскарны, -ая, -ае. Які застаўся без пакарання, не пакараны. Бяскарны ўчынак.
@бяскветкавыя, -ых. Расліны, у якіх не бывае кветак і насення і якія размнажаюцца спорамі; споравыя.
@бяскласавасць, -і, ж. Уласцівасць бяскласавага. У процілегласць буржуазным нацыяналістам — апалагетам бяскласавасці і беспартыйнасці — Купала паслядоўна праводзіў у сваёй творчасці прынцып рэвалюцыйна-дэмакратычнай партыйнасці. Івашын.
@бяскласавы, -ая, -ае. Які не падзяляецца на грамадскія класы, не мае класаў. Бяскласавае камуністычнае грамадства.
@бясколернасць, -і, ж. Уласцівасць бясколернага; адсутнасць колераў.
@бясколерны, -ая, -ае. Які не мае колеру, не афарбаваны. Бясколерная вадкасць. □ Чысты алмаз бясколерны, з моцным бляскам, ён вельмі добра праводзіць электрычны ток. “Маладосць”.
// Выцвілы, невыразны. І цётка Палагея, не то любуючыся скопам, не то сваёй работай, усміхнулася Антону сваімі некалі сінімі, як васількі, а цяпер бясколернымі вачамі і ўсім сваім маршчыністым, але ззяючым прыемным тварам. Сіўцоў.
// перан. Пазбаўлены яркіх рыс, нічым не адметны; невыразны. Мову бясколерную, розныя канцылярскія звароты і штампы прынеслі ў мастацкую літаратуру людзі абыякавыя і сумныя. Шкраба.
@бясконны, -ая, -ае. Уст. Які не мае каня, коней. Бясконная гаспадарка. // Без каня. За надзел зямлі, які, вядома, таксама належаў пану, бацька Язэпкаў адрабляў паншчыны пяць дзён на тыдзень — тры дні з канём і два без каня. У бясконныя дні мужыка магла замяніць жонка ці хто іншы з сям'і. Якімовіч.
@бясконцасць, -і, ж. Уласцівасць бясконцага.
@бясконцы, -ая, -ае.
1. Бязмежны, бяскрайні, без канца і пачатку. Недзе ў бясконцым блакіце неба курлыкалі жураўлі. Гамолка.
2. Надзвычай доўгі, працяглы. Бясконцая прамова. Бясконцы шлях. Бясконцая ноч. □ [Вася:] — Я не спаў, добра памятаю, што не спаў, але сніў сны, бясконцыя, цяжкія, жудасныя. Шамякін.
// Бесперапынны, няспынны. Бясконцым патокам у гумны Снапы залатыя плылі... Панчанка.
// Які ніколі не канчаецца, не змаўкае, працяглы. З вышыні на зямлю лілася бясконцая песня нябачных жаваранкаў. Алешка.
3. Вельмі моцны, нязмерны па сіле праяўлення, па велічыні. У яго [Ляткоўскага] голасе была тая бясконцая радасць жыцця, якую толькі і можна выказаць песняй. Вітка.
4. Які маецца ў вялікай колькасці; шматлікі. Дзе б гэта магло быць? У Мінску? Ці ў адной з гэтых бясконцых вёсак, у якіх пабываў.. [Павел], крочачы па доўгіх франтавых дарогах? Васілёнак. Школа акуналася ў новае жыццё, поўнае бясконцых цікавых таямніц. Васілевіч.
@бяскорміца, -ы, ж. Разм. Нястача, адсутнасць корму для жывёлы, птушак. [Леў Раманавіч:] — Не ведаю, можа цяпер з кармамі палепшае, кукурузу сеяць пачынаем, а то, брат, бывае такая бяскорміца, жах адзін. Асіпенка. [Гарлахвацкі:] З часам, калі.. корму станавілася ўсё менш і менш, буйнейшыя экземпляры [жывёлы] пачалі выміраць ад бяскорміцы. Крапіва.
@бяскрайнасць, -і, ж. Уласцівасць бяскрайняга; бязмежнасць.
@бяскрайні, -яя, -яе. Якога нельга акінуць вокам; неабсяжны. На блакітным небе не відаць ніводнай хмаркі, і ад гэтага неба здавалася неабсяжным, бяскрайнім. Краўчанка. Збоку, за гарой, засінелі разлогі бяскрайняга лесу. Ракітны.
@бяскроўны, -ая, -ае.
1. Пазбаўлены крыві або які змяшчае ў сабе малую колькасць крыві; вельмі бледны. Твар [Шабуні] быў бледны, бяскроўны, як у мёртвага. Мележ.
2. Які адбываецца без праліцця крыві. Бяскроўная рэвалюцыя. 3.перан. Нежывы, мёртвы. [Собіч:] — Хіба ж не паэзія ў тым, што, беручы вось гэтыя сухія, бяскроўныя лічбы, дзе няма ні аднаго слова, я чытаю цэлую найцікавейшую кнігу. Скрыган.
@бяскрызісны, -ая, -ае. Які характарызуецца адсутнасцю крызісаў.
@бяскрыласць, -і, ж. Уласцівасць бяскрылага.
@бяскрылы, -ая, -ае. Які не мае крылаў. Бяскрылыя насякомыя. Бяскрылы страус. // перан. Пазбаўлены творчай сілы. Абком і гарком паставілі задачу — зрабіць мікрараён найпрыгажэйшым у горадзе, самым сучасным па архітэктурным вырашэнні, і некалькі бяскрылых праектаў ужо былі адхілены. Шамякін.
@бяскрыўднасць, -і, ж. Уласцівасць бяскрыўднага.
@бяскрыўдны, -ая, -ае. Які не робіць крыўды, не прыносіць непрыемнасцей; мірны, нявінны. Але да яе [Машы] непакою за пасевы азімых аднесліся з бяскрыўднай сялянскай іроніяй. Шамякін.
// Няздольны пакрыўдзіць; няшкодны. Разам з другімі рагатаў і “князь”. Смяяўся шчыра, да слёз, і на хвіліну здаўся бяскрыўдным дзіцем, якому яшчэ патрэбна нянька. Карпюк.
// Няздольны пакрыўдзіцца, някрыўдны; вельмі дабрадушны. [Павел] быў настолькі бяскрыўдны і бездапаможны, што з ахвотай адклікаўся, калі мы яго клікалі барабаншчыкам. Чарнышэвіч.
@бяспалубны, -ая, -ае. Які не мае палубы. Бяспалубнае судна.
@бяспальцы, -ая, -ае. У якога няма (ці не хапае) пальцаў.
@бяспамятнасць, -і, ж. Уласцівасць бяспамятнага, няпамятлівасць.
@бяспамятны, -ая, -ае. Які мае вельмі слабую памяць; няпамятлівы. Алеся лаюць за [божы] закон: — Ото бяспамятны дурніца! Бадай ты спрогся быў, тупіца! — Смяюцца, строяць з хлопца кпіны. Колас.
@бяспамяцтва, -а, н. 1. Страта свядомасці; непрытомнасць. Пад вечар у .. [Зынгі] з'явілася гарачка. Ноччу ён упаў у бяспамяцтва. Чорны.
2. Тое, што і бяспамятнасць. [Сабастыяну] хочацца трошкі пакпіць з жонкі, з яе гэтага бяспамяцтва. Сабаленка.
@бяспамяцце, -я, н. Тое, што і бяспамяцтва.
@бяспашпартны, -ая, -ае. Які не мае пашпарта.
@бяспека, -і, ДМ -пецы, ж. Адсутнасць небяспекі; становішча, пры якім каму-, чаму-н. ніхто і нішто не пагражае. Міжнародная бяспека. □ Нялёгка прабрацца ў такую хатку. У ёй бабёр адчувае сябе ў поўнай бяспецы. В.Вольскі.
@бяспечнасць, -і, ж. Уласцівасць бяспечнага; бяспека.
@бяспечны, -ая, -ае.
1. Якому не пагражае небяспека, надзейна ахаваны.
// Які гарантуе бяспеку. [Сцяпан Захаравіч:] — Калі мы былі ўжо на бяспечнай вышыні, унізе затрашчалі зеніткі. Позна! Жычка.
2. Які не прыносіць шкоды; бясшкодны. Бяспечны сродак.
@бяспёры, -ая, -ае. Які не мае пер'я. Уся постаць малога, яго рухі нагадвалі малое бяспёрае птушаня, якое навальніца выкінула з гнязда. Лынькоў.
@бяспісьменны, -ая, -ае. Які не мае сваёй пісьменнасці. Бяспісьменныя народнасці.
@бяспланавасць, -і, ж. Уласцівасць бяспланавага; адсутнасць планавасці, плана.
@бяспланавы, -ая, -ае. Пазбаўлены планавасці, плана; які робіцца без плана. Бяспланавая капіталістычная гаспадарка.
@бясплатнасць, -і, ж. Уласцівасць бясплатнага.
@бясплатны, -ая, -яе. Без аплаты. Бясплатнае навучанне, лячэнне. Бясплатная пуцёўка.
@бясплённасць, -і, ж. Уласцівасць бясплённага; адсутнасць плённасці, плёну; марнасць, безвыніковасць. Бясплённасць пошукаў.
@бясплённы, -ая, -ае. Які не дае плёну; бескарысны, марны, безвыніковы. Бясплённая работа. Бясплённае жыццё.
@бясплоддзе, -я, н. 1. Няздольнасць даваць патомства.
2. Неўрадлівасць (пра глебу). Бясплоддзе глебы.
@бясплоднасць, -і, ж. Уласцівасць бясплоднага.
@бясплодны, -ая, -ае.
1. Няздольны даваць патомства; які не дае патомства.
2. Неўрадлівы. Бясплодная глеба. □ Бясплодныя пустыні, дзе нічога не можа расці, пазбаўлены і металу і вугалю. Шахавец.
3. Які не дае вынікаў; бескарысны. Дзед Талаш ускінуў плячамі, ямчэй падаў стрэльбу, яшчэ раз абвёў вачамі навакол і ўжо хацеў рушыць і ісці хоць куды, абы не стаяць тут у пустым і бясплодным чаканні. Колас.
@бясплотны, -ая, -ае. Кніжн. Які не мае плоці; бесцялесны (паводле рэлігійных уяўленняў пра раздзельнае існаванне цела і душы). — Дзядзя Косця, дзядзя Косця... Гэта ўрэшце не бясплотны дух, не казачны прывід. Пад гэтым імем жыве і.. дзейнічае звычайны чалавек. Лынькоў.
@бяспокрыўны, -ая, -ае. Без покрыва, пазбаўлены покрыва. Бяспокрыўная сяўба люцэрны. Бяспокрыўныя травы.
@бясполы, -ая, -ае. Які не мае прыкмет полу.
○ Бясполае размнажэннегл. размнажэнне.
@бяспошлінны, -ая, -ае. Свабодны ад аблажэння пошлінай. Бяспошлінны гандаль. Бяспошлінны порт.
@бяспраўе, -я, н. Адсутнасць правоў (грамадзянскіх, палітычных або якіх-н. іншых). Бяспраўе раба ў рабаўладальніцкім грамадстве. Бяспраўе жанчыны ў капіталістычных краінах. Сацыяльнае бяспраўе.
@бяспраўнасць, -і, ж. Стан бяспраўнага. Палітычная бяспраўнасць.
@бяспраўны, -ая, -ае. Які не мае палітычных і грамадзянскіх правоў; пазбаўлены правоў. Сялянства ў царскай Расіі было пагарджаным і бяспраўным. □ Лабановіч на гэты раз, як бяспраўны настаўнік, сядзеў далей ад стала экзаменатараў у якасці старонняга і пасіўнага наглядальніка. Колас.
@бяспройгрышны, -ая, -ае. Які не дае пройгрышу. Бяспройгрышная пазыка, латарэя.
@бяспрыкладны, -ая, -ае. Які не мае сабе роўнага або падобнага. Навечна застануцца ў памяці беларускага народа тыя бяспрыкладныя па свайму гераізму баявыя аперацыі, якія правялі ў гэтыя дні [вайны] слуцкія і капыльскія партызаны. Казлоў.
@бяссілле, -я, н.
1. Недахоп, адсутнасць фізічных сіл; крайняя слабасць. Часам мільгалі ў ваччу нейкія чорныя кропкі. Камісар апускаў у бяссіллі галаву, прынікаючы ўсім целам да нагрэтага сонцам насцілу. Лынькоў.
2. Няздольнасць, немагчымасць зрабіць што-н.; бездапаможнасць. Зося рабіла ўсё магчымае, каб дапамагчы мужу,.. але хутка пераканалася ў сваім бяссіллі. Барсток.
@бяссілы, -ая, -ае. Разм. Тое, што і бяссільны. Рукі, ногі — усё рабілася такім бяссілым, што хацелася сесці. Мележ.
@бяссільны, -ая, -ае.
1. Які не мае фізічных сіл; вельмі слабы. Хлопец кінуўся падымаць таварыша. Але бяссільнае цела інжынера хілілася долу, і тут толькі хлопец заўважыў вялікую лужыну крыві на месцы, дзе ляжаў таварыш. Лынькоў. [Мікола] разгортвае.. сшытак і, палажыўшы на яго левыя старонкі сваю бяссільную руку, правай рукой нешта піша. Брыль.
2. Няздольны што-н. зрабіць, што-н. пераадолець; бездапаможны. [Мікола:] — Загаіць гэту рану Мы бяссільны, ўрачы. Бачыла.
// Пазбаўлены магчымасці задаволіцца (пра пачуцці). Бяссільная злосць [Мікіты] вылілася на Машку, яго безадказную памочніцу, і ясна стала, якая яна, гэта злосць, горкая, дзікая і дурная. Брыль.
@бясслаўе, -я, н. Няслава, ганьба. Імгла зялёная імгліць Па-над дарожным палатном. Чые тут войскі не ішлі, Каб стаць затым бясслаўя тлом! Калачынскі.
@бясслаўны, -ая, -ае. Які не заслугоўвае славы, не пакрыты славай, няслаўны; ганебны. Бясслаўнае адступленне. □ Калі ж варожыя палкі Прыйшлі таптаць маю радзіму, Іх ахінуў ты [усходні вецер] ў саван дыму І кінуў мёртвыя пяскі На іх бясслаўныя магілы. Танк. Ужо нямнога засталося жахлівых слядоў варожага нашэсця. Але добра захаваліся сляды іх бясслаўнай пагібелі: абгарэлыя іржавыя каркасы вагонаў, ..пакарэжаныя, пакрытыя іржою танкі, рэшткі спаленых аўтамашын. Шамякін.
@бясследны, -ая, -ае. Які не пакідае пасля сябе ніякіх слядоў. Бясследнае знікненне.
@бясслоўны, -ая, -ае. Выказаны без слоў. Бясслоўны дакор. // Пра чалавека, які не любіць гаварыць; маўклівы. [Лагуновіч:] — Але тут [у калгасніц], акрамя ўсіх бядот, якія ты [Якавенка] ведаеш, яшчэ і іх асабістая — старшыня. .. На выгляд — так, бясслоўнае стварэнне, цялё рахманае. Мележ.
@бяссмертнік, -у, м., зб. Назва рада травяністых раслін з сухімі кветкамі, якія не вянуць; імартэль, сухацвет. Пад акном разросся куст бэзу, дацвіталі вяргіні і бяссмертнікі. Сабаленка.
@бяссмертны, -ая, -ае.
1. Які вечна жыве; неўміручы. Народ бяссмертны. 2.Выс. Які застаецца назаўсёды ў памяці людзей; незабыўны. Бяссмертны подзвіг. □ Ён [Ленін] — жывы, ён — бяссмертны, ён — вечны. Глебка.
@бяссмерце, -я, н. 1. Вечнае існаванне, няспыннае бытаванне. Бяссмерце прыроды. □ А ў несмяротнасці справы — і наша бяссмерце. Брыль.
2.Выс. Пасмертная слава. Узняло касачы Над табою [пра Максіма Багдановіча] жыццё, Над тваім незгасаючым сэрцам, Узняло, як мячы, Каб працяць небыццё І ахоўваць паэта бяссмерце. Аўрамчык.
@бясснежны, -ая, -ае. Пазбаўлены снегу, скупы на снег. Бясснежная зіма.
@бяссонечны, -ая, -ае. Пазбаўлены сонца, сонечнага святла. Бяссонечны дзень. Бяссонечны клімат Ірландыі.
@бяссонне, -я, н. Разм. Тое, што і бяссонніца. Людзі, стомленыя, знясіленыя ад бяссоння і трывогі, адразу валіліся на зямлю і засыналі. Мележ.
@бяссоннік, -а, м. Разм. Той, хто не хоча спаць уначы. У вагоне было неяк.. зусім ціха. Мо таму, што заядлыя бяссоннікі матросы, якія ўвесь вечар гаманілі і ляскалі ў даміно, стуліўшыся, ківалі галовамі. Сачанка.
@бяссонніца, -ы, ж. 1. Нездаровая адсутнасць сну. Клопікаў часцяком наведваўся ў бальніцу са сваімі раматусамі, бяссонніцамі і іншымі нуднымі старэчымі хваробамі. Лынькоў.
// Адсутнасць магчымасці для сну, звязаная з рознымі знешнімі прычынамі. Ад бяссонніцы ўсё яшчэ хіліла спаць, але халодны вецер дапамагаў адганяць сон. Мележ.
2.Жан. да бяссоннік. — Бяссонніца ты мая, — наракае бабуля. Бярэ Лідачку на рукі і садзіцца з ёю на нізкім услончыку. Брыль.
@бяссонны, -ая, -ае. Які праводзіцца без сну. Ніна Андрэеўна глядзела на.. [мужаў]засмучаны абветраны твар, на чырвоныя ад бяссонных начэй вочы. Якімовіч.
// Які не спіць, не хоча спаць. — Няма на цябе ўгамону, бяссонны, — няласкава сустракае.. [свякруха] таго, хто ўвайшоў. Мележ.
@бясспрэчна.
1.Прысл. да бясспрэчны.
2.у знач. пабочн. Несумненна, вядома. Той каляндар адрыўны, што на сценцы ў бацькоў, — Кніга, бясспрэчна, карысная для хлапчукоў. Куляшоў.
@бясспрэчнасць, -і, ж. Уласцівасць бясспрэчнага. Бясспрэчнасць довадаў.
@бясспрэчны, -ая, -ае. Які не выклікае пярэчанняў, спрэчак; несумненны, відавочны. Бясспрэчная ісціна. Бясспрэчнае палажэнне. Бясспрэчны факт. □ Чалавек без руху і работы нудзіцца, марнее, кажуць філосафы, — гэта ёсць бясспрэчная праўда. Бядуля.
@бясстраснасць, -і, ж. Уласцівасць бясстраснага, раўнадушнасць, абыякавасць. Бясстраснасць стылю.
@бясстрасны, -ая, -ае. Які пазбаўлены страсці; не выяўляе страснасці. Бясстрасны голас. Бясстрасны твар.
@бясстратнасць, -і, ж. Уласцівасць бясстратнага.
@бясстратны, -ая, -ае. Які не прыносіць страты. Бясстратнае прадпрыемства.
@бясстрашнасць, -і, ж. Уласцівасць бясстрашнага; адвага, смеласць. Бясстрашнасць разведчыка.
@бясстрашны, -ая, -ае. Які не ведае страху; адважны, смелы. Камандзір — то бясстрашны ў баю Чалавек, Камандзір — не палохаецца Небяспек. Куляшоў.
@бяссуфіксны, -ая, -ае. Што ўтвараецца без дапамогі суфіксаў. Бяссуфікснае ўтварэнне назоўнікаў.
@бяссэнсавасць, -і, ж. Уласцівасць бяссэнсавага.
@бяссэнсавы, -ая, -ае. Тое, што і бяссэнсны.
@бяссэнсіца, -ы, ж. Разм. Тое, што не мае сэнсу; недарэчнасць, глупства, лухта. Фармалістычная бяссэнсіца.
@бяссэнснасць, -і, ж. Уласцівасць бяссэнснага; недарэчнасць. Бяссэнснасць учынку. □ Нейкае .. няяснае адчуванне бяссэнснасці такога жыцця, якім жыве ён, пачуццё адзіноты пачынала закрадацца ў душу. Колас.
@бяссэнсны, -ая, -ае.
1. У якім адсутнічае сэнс, змест. Паўтараць бяссэнсныя словы. Бяссэнсны адказ. Бяссэнсны выраз. 2. Пазбаўлены разумных падстаў; недарэчны, бязмэтны. Бяссэнснае блуканне па лесе. Бяссэнснае спусташэнне. Бяссэнснае практыкаванне. 3. Які выяўляе адсутнасць думкі, бяздумны. Бяссэнсны позірк. Бяссэнсны смех.
@бястактнасць, -і, ж. 1. Уласцівасць бястактнага; адсутнасць такту, далікатнасці.
2. Бястактныя паводзіны; бястактны ўчынак. Дапусціць бястактнасць. □ Ці не зраблю я бястактнасці сваім умяшаннем у яе [Асіна] гора? Шынклер.
@бястактны, -ая, -ае. Які не выяўляе такту ў абыходжанні з кім-н.; нетактоўны. Бястактны чалавек. // Які сведчыць пра адсутнасць такту. Бястактнае пытанне. □ І мне зноў сорамна за мой бястактны, недаравальны выбрык. Шынклер.
@бясталентны, -ая, -ае. Пазбаўлены таленту, бяздарны.
@бястарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Калёсы са скрыняй для перавозкі зерня, бульбы без тары. Пад'язджаюць бястаркі. Алёша прыпыняе камбайн і любуецца, як цераз латок льецца з бункера ў скрыні жывы і вясёлы струмень збожжа. Шамякін.
@бястарны, -ая, -ае. Спец. Без тары. Бястарная перавозка збожжа.
@бястэкставы, -ая, -ае. Пры якім няма тэксту. Бястэкставы малюнак.
@бясформеннасць, -і, ж. Уласцівасць бясформеннага.
@бясформенны, -ая, -ае. Які не мае выразна акрэсленай формы. Па берагах канала ляжалі высокія бясформенныя груды рудой балотнай зямлі. Краўчанка. У такія светлыя ночы на моры ходзяць бясформенныя, розных памераў цені. Кулакоўскі.
// перан. Невыразны, няясны, неакрэслены.
@бясхатнік, -а, м. Разм. Той, хто не мае хаты. У Скіп'ёўскім Пераброддзі аселі і забудаваліся пасля восені дзевяцьсот семнаццатага года тутэйшыя беззямельцы і бясхатнікі. Чорны.
@бясхвосты, -ая, -ае. Які не мае хваста; куртаты. Бясхвосты кот, певень.
@бясхібнасць, -і, ж. Уласцівасць бясхібнага; адсутнасць хібаў, памылак. Бясхібнасць поглядаў. Бясхібнасць вывадаў.
@бясхібны, -ая, -ае. Які не мае недахопаў, якому неўласцівы хібы. Бясхібныя доказы. Бясхібнае пачуццё.
@бясхлеб'е, -я, н. Разм. Тое, што і бясхлебіца. Цяжка было.. [Акіліне] з дачкою выкідацца з бясхлеб'я, з холаду. Вітка.
@бясхлебіца, -ы, ж. Адсутнасць, нястача хлеба. З любоўю прыбяры, [хлебароб], усё да каліўца, абмалаці да зярнятка! Каб поўным-поўныя былі засекі ў краіне. Каб не зналі-не чулі ў нас пра бясхлебіцу. Хадкевіч.
@бясхлебны, -ая, -ае. Для якога характэрны адсутнасць, нястача хлеба. У цяжкія бясхлебныя гады прадала.. [гаспадыня] дом і пераехала ў Ташкент. Васілевіч.
@бясхмар'е, -я, н. Адсутнасць хмар; чыстае неба. Добры жаўранак бясхмар'е Прывітаў Лірычнай гамай І пазваў на неба сонца З-за лясоў, З-за небакраю... Карызна.
// перан. Нічым не засмучанае жыццё. Жартавалі іншыя замнога, Што ў бясхмар'і човен наш плыве, Што, нібы за пазухай у бога, Пакаленне юнае жыве. Калачынскі.
@бясхмарнасць, -і, ж. Уласцівасць бясхмарнага.
@бясхмарны, -ая, -ае.
1. Без хмар; ясны. Ноч была з ціхім водсветам зорнага бясхмарнага неба. Чорны. Кветкі даверліва пазіралі ў бясхмарны блакіт неба. Марціновіч.
2.перан. Нічым не засмучаны; шчаслівы. Мне ішоў васемнаццаты год. Такі ўзрост, калі ўсё наперадзе здаецца светлым, бясхмарным, шчаслівым, калі ў душы жыве вера на будучае, калі, здаецца, на свеце няма такіх вышынь, якіх ты не можаш узяць. Чарнышэвіч.
@бясценевы, -ая, -ае. Які не ўтварае ценю. Марына ўключыла вялізную бясценевую лямпу. Марціновіч.
@бясцэнак, -нку, м. У выразе: за бясцэнак (пра куплю-продаж) — вельмі танна. Часцей за ўсё.. [Лявона] можна было сустрэць на рынку ці ў сваім райцэнтры, дзе ён скупляў за бясцэнак масла, яйкі і іншыя прадукты. Корбан.
@бясцэннасць, -і, ж. 1. Тое, чаму няма цаны, высокая каштоўнасць чаго-н. Бясцэннасць скарбаў сусветнай культуры. 2. Тое, што страціла сваю вартасць, стала малакаштоўным.
@бясцэнны, -ая, -ае. Які мае вельмі вялікую вартасць, вельмі дарагі, вельмі каштоўны. Бясцэнны скарб. □ Баранаў убачыў валы, порах, гарматы, узброеных людзей, а ў камяніцы бясцэнныя габелены, .. карціны. Караткевіч. Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. Колас.
// перан. Дарагі, мілы; цудоўны. Бясцэнны друг. □ У характары Драгуна бясцэнная якасць, — што б ні здарылася, не губляе гумару. Навуменка.
@бясчассе, -я, н. Уст. Пара непаладак, час грамадскага і культурнага застою.
@бясчуласць, -і, ж. Стан бясчулага.
@бясчулы, -ая, -ае.
1. Які не мае здольнасці адчуваць; пазбаўлены гэтай здольнасці ў выніку чаго-н. Бясчулае цела. □ У вачах маіх стаяў гэты раптоўна выбухнуўшы малюнак, у сэрцы — Вольчыны слёзы над бясчулаю мацераю. Нікановіч.
2. Які не праяўляе чуласці, спагадлівасці ў адносінах да каго-н.; раўнадушны. Бясчулы чалавек. □ Расступаюцца натоўпы перад сівымі надутымі, бясчулымі генераламі. Гартны.
@бясчынства, -а, н. Грубае парушэнне парадку, агульнапрынятых нормаў; вельмі благі, непрыстойны ўчынак. [Скуратовіч:] — Вы думаеце, гэта адно каля нас робіцца такое бясчынства? Вы не чулі, што ў горадзе парабілася? .. Прадразвёрснага камісара ў гэтую самую ноч забілі. Чорны.
@бясшкоднасць, -і, ж. Уласцівасць бясшкоднага.
@бясшкодны, -ая, -ае. Які не робіць шкоды. Бясшкодны сродак.
@бясшлюбнасць, -і, ж. Халастое або незамужняе жыццё.
@бясшлюбны, -ая, -ае. Без шлюбу або па-за шлюбам (жыццё, быт, існаванне і пад.).
@бясшумка, -і, ДМ -мцы; Р мн. -мак; ж. Разм. Вінтоўка са спецыяльным прыстасаваннем, якое знімае гук стрэлу, робіць стрэл бясшумным. Акрамя аўтамата, група атрымала бясшумку. Федасеенка.
@бясшумнасць, -і, ж. Уласцівасць бясшумнага.
@бясшумны, -ая, -ае. Які не робіць шуму. Бясшумны трамвай. // Не напоўнены шумам; ціхі. Бясшумная ноч. Бясшумныя крокі.
@бясшэрсны, -ая, -ае. Без шэрсці; пазбаўлены шэрсці.
@баабабавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баабаба (у 1 знач.). Баабабавыя плады. // Зроблены з баабабу. Баабабавае валакно.
@бабашка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. У друкарскай справе — брусок, які выкарыстоўваецца пры наборы для запаўнення пустых месц. Я .. прапаную разгрузіць яго [пісьменніка] “хоць трохі”: пайсці разам заўтра ў друкарню і дайсці да мудрагелі кегляў, шпацый і розных там бабашак, узяць напалам груз тэхнікі газетнай. Шынклер.
@бабіцца, -блюся, -бішся, -біцца; незак. Абл. Корпацца, капацца, важдацца. [Мяжэнны:] — А ты доўга бабіцца будзеш? — падагнаў Валяр'яна. — Зараз, Емяльянавіч, зараз, — паправіў на галаве картуз Бяньчук і .. пачаў клікаць дзяцей. Гроднеў.
@бабовішча, -а, н. Участак поля, на якім рос боб.
@бабровіна, -ы, ж. Мяса бабра.
@бабрыха, -і, ДМ -рысе, ж. Самка бабра.
@бабслеіст, -а, М -сце, м. Спартсмен, які займаецца бобслеем.
@бабувіст, -а, М -сце, м. Прыхільнік бабувізму.
@бабувісцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бабувізму, бабувіста.
@бабуін, -а, м. Малпа роду павіянаў (водзіцца ў Афрыцы).
[Фр. babouin.]
@бабухаць, -аю, -аеш, -ае. Разм. Незак. да бабухнуць.
@баваўназдача, -ы, ж. Здача бавоўны.
@баваўнаткацкі, -ая, -ае. Які вырабляе тканіну з бавоўны. Баваўнаткацкая фабрыка.
@багдыханскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да багдыхана.
@багністасць, -і, ж. Уласцівасць багністага. Багністасць мясцовасці.
@багоршчык, -а, м. Суднавы рабочы, які карыстаецца багром; вясляр, што кіруе багром, калі лодка адыходзіць або прычальвае да прыстані, берага.
@бадзяжка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -жцы, Т -ай (-аю), ж.; Р мн. -жак. Разм.Памянш.-ласк. да бадзяга2.
@базілікавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да базіліку. Базілікавы алей.
@базіраванне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. базіравацца (у 2 знач.).
@базіроўка, -і, ДМ -роўцы, ж. Стан паводле знач. дзеясл. базіравацца (у 2 знач.); размяшчэнне якіх-н. баз.
@байбаковы, -ая, -ае. Які мае адносіны да байбака, належыць яму. Байбаковая нара. // Зроблены з футра байбака. Байбаковы каўнер.
@байдарны, -ая, -ае. Які мае адносіны да байдары.
@байнічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да байніцы. Байнічная адтуліна.
@байрам, -у, м. Мусульманскае свята. Вялікі байрам. Малы байрам. [Ад тур. bayram — урачыстасць.]
@байскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бая1, належыць баю1. Байскія землі.
@байхавы, -ая, -ае. У выразе: байхавы чай — сорт рассыпнога, непрасаванага чаю.
[Ад кіт. бай хуа.]
@бакалаўрскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бакалаўра. Бакалаўрская ступень.
@бакаплавы, -аў; адз.бакаплаў, -плава, м. Атрад марскіх прэснаводных жывёл падкласа ракападобных, якія плаваюць на баку (адсюль назва).
@бакаутавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бакаута. Бакаутавае дрэва. // Зроблены з бакауту. Бакаутавая дэталь.
@бакланавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баклана, належыць яму.
@бактэрыяскапія, -і, ж. Метад даследавання бактэрый пры дапамозе мікраскопа.
[Ад слова бактэрыя і грэч. skopéō — гляджу.]
@бактэрыяўлоўнік, -а, м. Прыбор для ўлоўлівання мікраарганізмаў з мэтай вызначэння ступені і характару бактэрыяльнага забруджання паветра ў лячэбных, жылых і вытворчых памяшканнях.
@бактэрыяфагія, -і, ж. Працэс растварэння бактэрый бактэрыяфагам.
@бакунізм, -у, м. Адна з плыней анархізму, звязаная з імем М.А.Бакуніна (60—70 гг. 19 ст.).
@бакуніст, -а, М -сце, м. Прыхільнік бакунізму.
@балабан/11, -а, м. Драпежная птушка сямейства сакаліных.
@балабан/22, -а, м. Народны духавы язычковы інструмент у азербайджанцаў, узбекаў і некаторых народаў Паўночнага Каўказа.
@балансёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да балансёр.
@балахонны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балахона. Балахонны матэрыял.
@балбатушка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Разм.Ласк. да балбатуха.
@балдахінны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балдахіна.
@балканістыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Комплексная навуковая дысцыпліна, якая вывучае мовы, літаратуру, культуру і іншыя агульныя для народаў Балканскага паўвострава праблемы і з'явы грамадскага жыцця.
@балонневы, -ая, -ае. Які мае адносіны да балонні.
// Зроблены з балонні. Балонневы плашч. Балонневая куртка.
@балотнік, -у, м. Расліна сямейства балотнікавых; вадзяная зорачка.
@балотнікавыя, -ых. Сямейства раслін, пераважна аднагадовых траў з лістамі, якія цалкам знаходзяцца ў вадзе, або маюць, акрамя лісця, лісцевую разетку, што плавае на паверхні вады.
@балоціна, -ы, ж. Разм. Тое, што і балаціна. Балоціна была ўся ў пнях і ў лазняку, а трава там радзіла добрая... Ракітны. Каб ямчэй было потым нарыхтоўваць, капаць торф у балоціне, бульдозер выварочваў і ссоўваў на межы смольныя пні. Капыловіч.
@бальзамавы, -ая, -ае. Тое, што і бальзамны.
@бальзаміраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бальзаміраваць.
@бальзаміраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад бальзаміраваць.
@бальзаміравацца, -руецца; незак. Зал. да бальзаміраваць.
@бальзаміраваць, -рую, -руеш, -руе; незак., каго-што. Насычаць труп асобымі рэчывамі, каб прадухіліць ад гніення.
@бальзаміроўка, -і, ДМ -роўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бальзаміраваць.
@бальзаміроўшчык, -а, м. Спецыяліст па бальзаміраванню.
@бальзаміроўшчыца, -ы, ж. Жан. да бальзаміроўшчык.
@бальнеатэхніка, -і, ДМ -ніцы, ж. Раздзел санітарнай тэхнікі, прызначаны ствараць на аснове дадзеных бальнеалогіі неабходныя ўмовы для засцярогі мінеральных вод ад спусташэння і забруджання і выпрацоўваць метады найбольш эфектыўнага іх выкарыстання з лячэбна-прафілактычнай мэтай.
[Ад лац. balneum — лазня і слова тэхніка.]
@бамбамёт, -а, М -мёце, м. Уст. Гармата для кідання бомб на невялікую адлегласць.
@бамбукавыя, -ых. Падсямейства злакаў, пераважна карэнішчавыя шматгадовыя расліны з вельмі развітым адраўнелым сцяблом.
@бананаед, -а, М -дзе, м. Птушка атрада зязюль, з прыгожым, яркім апярэннем, водзіцца ў лясах і саваннах Афрыкі, харчуецца пладамі, ягадамі, насеннем розных раслін.
@бандажнік, -а, м. 1. Тое, што і бандажыст.
2. Рабочы на чыгунцы, які знімае і насаджвае бандажы (у 2 знач.).
@банкірка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да банкір.
@барабаншчыца, -ы, ж. Жан. да барабаншчык.
@баразённы, -ая, -ае. Які ажыццяўляецца непасрэдна ў барозны. Баразённая пасадка.
@барвовіцца, -віцца; незак. Тое, што і барвавець. На ўсходзе барвовілася неба.
@барвянасць, -і, ж. Уласцівасць барвянага; барвянае адценне.
@баргузін, -у, м. Паўночна-ўсходні вецер на Байкале. Плыве параход. За кармой, як і ўчора, Сівы баргузін “пашавельвае” вал. Хведаровіч. Стаю, заглядзеўшыся ўдалеч, адзін, І студзіць гарачы мой твар баргузін. Гаўрусёў.
[Ад назвы ракі Баргузін, якая ўпадае ў возера Байкал.]
@баркан, -у. м. Тоўстая шарсцяная тканіна для абіўкі мэблі.
@барканавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баркану. Барканавая абіўка.
@бархатны, -ая, -ае. У выразе: бархатны сезонгл. сезон.
@барыевы, -ая, -ае. Які мае адносіны да барыю. Барыевы шпат.
@барытавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да барыту.
@барычны, -ая, -ае. У геафізіцы — які мае адносіны да атмасфернага ціску. Барычны градыент. [Ад грэч. baros — цяжар.]
@барэй, -ю, м. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бог паўночнага ветру.
// Паўночны вецер.
[Грэч. Boreas.]
@барэткі, -так; адз.барэтка, -і, ДМ -тцы, ж.Разм. Жаночыя туфлі са шнуркамі або на гузіках; закрытыя туфлі.
@барэтэр, -а, м. Прыбор для падтрымання пастаянства сілы электрычнага току.
[Англ. barretter.]
@басалыга, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -лызе, Т -ай (-аю), ж. Разм. Тое, што і прайдзісвет. [Пятрусь:] — А гэтага Сцяпана Поката тады ніхто з языка не спускаў. Гэта ж такі басалыга, якога свет не бачыў. Гроднеў.
@баскет/2, -а, М -кеце, м. Група роўна падстрыжаных дрэў ці кустоў, якія высаджваюцца ў парку, садзе або па іх межах.
[Фр. bosquet.]
@баскетны, -ая, -ае. Які мае адносіны да баскета. Баскетныя насаджэнні.
@басоншчык, -а, м. Майстар ці рабочы, які вырабляе басоны.
@басоншчыца, -ы, ж. Жан. да басоншчык.
@батанізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; незак., што і без дап. Збіраць розныя расліны з мэтай іх вывучэння; гербарызаваць.
@батанізірка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Спецыяльная каробка для раслін, якія збіраюцца ў час батанічных палявых экскурсій.
@бахур, -а, м. Абл. Бутуз; карапуз. [Антон:] — Будзе лета, канікулы, дык зважу вас, бахуроў, пакажу, чаго мы там набудавалі. Місько.
@бацвіннеўборачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да ўборкі бацвіння. Бацвіннеўборачная машына.
@баштан, -а, м. Абл. Тое, што і бахча. Па баштан заедзеш — кавуны во якія ляжаць, як тое сонца, калі ўсходзіць. Шамякін.
[Ад перс. bōštan — сад.]
@баянны, -ая, -ае. Які мае адносіны да баяна.
@бедлам, -у, м. Разм. Неразбярыха, шум, вэрхал. [Максім:] — Ды плюнь ты на ўсю іхнюю гаспадарку і ўвесь іх дамашні бедлам, пачні ты жыць асобна. Машара.
[Англ. bedlam.]
@безабпальны, -ая, -ае. У тэхніцы — які атрымліваецца на аснове, як правіла, абпаленай сыравіны, без далейшага абпальвання. Безабпальныя вогнетрывалыя вырабы.
@безадкладнасць, -і, ж. Уласцівасць безадкладнага. Безадкладнасць справы.
@безадмоўнасць, -і, ж. Уласцівасць безадмоўнага. Безадмоўнасць работы агрэгата.
@безадходны, -ая, -ае. Спец. Які не дае адходаў у вытворчым працэсе. Вялікую эканамічную і экалагічную выгаду нясе народнай гаспадарцы ўкараненне безадходных тэхналогій. “Звязда”.
@безасколачны, -ая, -ае. Які не ўтварае асколкаў з вострымі краямі пры ўдары або ціску (звычайна пра шкло).
@бездухоўнасць, -і, ж. Беднасць духоўнага свету, нізкі ўзровень маральных, інтэлектуальных патрэбнасцей, норм.
@безжурботны, -ая, -ае. Які праходзіць без журбы і смутку, радасны. Безжурботнае жыццё.
@безжыццёвы, -ая, -ае.
1. Пазбаўлены жыцця, мёртвы. Візэнер з жудасцю адпіхнуў ад сябе ўжо безжыццёвае цела. Шамякін.
2. Нерухомы, вялы, малавыразны. Правая рука [Каршукова] абыякава ляжала на Ядвісіным плячы. Гэтая безжыццёвая халодная рука чамусьці раздражняла Ядвісю. Асіпенка. У яго [гаспадара] быў безжыццёвы, пусты позірк, і пад вачыма ляжалі цені. Лупсякоў.
3. Без прыкмет якога-н. жыцця, руху. Моцны звонкі гук набліжаўся, і нельга было зразумець, адкуль ён ідзе: ні то з горада, ні то з безжыццёвых караблёў, што стаяць па той бок бухты. Самуйлёнак.
@безмеж, -ы, ж. Бязмежная прастора, бязмежжа. Апалена сонцам кавыльная безмеж, Паўсвету — не меней у стэпе размесціш. Калачынскі.
@безусадачны, -ая, -ае. Спец. Які не памяншае сваіх памераў пры эксплуатацыі, не дае ўсадкі (пра тканіны). Безусадачная матэрыя.
@бейт, -а, М бейце, м. Спец. Від вершаванай страфы ў паэзіі народаў Усходу, які ўяўляе сабой двухрадкоўе.
@белабочка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінаў; звычайны дэльфін.
@беладушка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Млекакормячая жывёліна роду куніц (з белай плямай на горле); каменная куніца.
@белазоры, -ая, -ае. Абл. Светлы (пра вочы). Вочы белазорыя Упіваюць сінь. Глебка. Перад ім [Уладзікам], як жывы, стаяў.. Хмялевіч — вуграваты, асмуглы твар, белазорыя ўважлівая вочы. Крапіва.
/ у паэт. ужыв. Белазорае бабіна лета ў гародчыку расцвіло. Вялюгін.
@белазубка, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. Млекакормячая жывёліна сямейства землярыек (нагадвае мыш, корміцца насякомымі).
@беларускамоўны, -ая, -ае. Уласцівы асяроддзю, дзе ўжываецца беларуская мова. Данесці да беларускамоўнага чытача хараство рускай паэзіі. Гілевіч.
@белатурка, -і, ДМ -рцы, ж. Спец. Гатунак яравой пшаніцы; арнаутка.
@белаэмігрантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да белаэмігрант.
@белаэмігрантшчына, -ы, ж., зб. Разм. Белыя эмігранты; контррэвалюцыянеры, якія эмігрыравалі з Савецкай Расіі.
@беляшы, -оў; адз.бяляш, беляша, м. Печаныя круглыя адкрытыя піражкі з мясной начынкай.
@бемольны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бемоля. Бемольныя гамы.
@беркуцяня і беркуцянё, -няці; мн. -няты, -нят; н. Птушаня беркута.
@бескілявы, -ая, -ое. Спец. 1. Які не мае кіля. Бескілявая птушка. 2.у знач. наз.бескілявыя, -ых. Падатрад птушак, якія не могуць лятаць (да іх належаць атрады: страусы, нанду, казуары і інш.); птушкі-бегуны.
@беспаваротнасць, -і, ж. Уласцівасць беспаваротнага.
@беспасажны, -ая, -ае. У выразе: беспасажная нявеста — нявеста, якая не мае пасагу.
@бессядзібны, -ая, -ае. Які не мае сядзібы. Бессядзібны гаспадар.
@бесчарапныя, -ых. Спец. Падтып ніжэйшых хордавых жывёл, якія жывуць на вялікіх глыбінях.
@бесшабашнасць, -і, ж. Разм. Уласцівасць бесшабашнага.
@бесшабашны, -ая, -ае. Разм. 1. Бестурботны, заліхвацкі. Бесшабашная весялосць. 2. Шалапутны, безразважны. Бесшабашная галава. □ Валя ведала, што мае ўладу над гэтым бесшабашным хлопцам, і ўсё-такі пачынала баяцца яго. Карпаў.
@бешбармак, -у, м. Спец. У народаў рэспублік Сярэдняй Азіі — страва з крышанага мяса, звычайна бараніны, з наварам мукі, круп.
[Цюрк. bešbarmak.]
@бібкалектар, -а, м. Установа, якая атрымлівае і размяркоўвае паступіўшыя кнігі па падведамных арганізацыях; бібліятэчны калектар.
@бідэ, нескл., н. Сасуд, ракавіна для падмывання.
[Фр. bidet.]
@бізонавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бізона.
@більённы, -ая, -ае. Які мае адносіны да більёна.
@бінарны, -ая, -ае. Спец. 1. Які складаецца з дзвюх частак, двух кампанентаў (металаў або металу і неметалу). Бінарныя сплавы. 2. У інфарматыцы — тое, што і дваічны. Бінарная сістэма лічэння. [Лац. binarius — двайны.]
@біпланавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да біплана.
@бірачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біркі. Бірачныя знакі.
@біфакальны, -ая, -ае. Які мае два фокусы. Біфакальныя акуляры.
@біяакустыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Галіна біялогіі, якая вывучае галасы і гукавыя зносіны жывёл.
@біягеасфера, -ы, ж. Абалонка зямнога шара, у якой сканцэнтравана жывое рэчыва планеты.
@біягеацэноз, -у, м. Згуртаванне раслінных, жывёльных і мікраскапічных арганізмаў разам з участкам зямной паверхні, які яны займаюць.
@біягенетычны, -ая, -ае. У выразе: біягенетычны закон — паўтарэнне ў індывідуальным развіцці (антагенезе) арганізма галоўных этапаў гістарычнага развіцця (філагенезу) усяго рада продкаў.
@біягідраакустыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Біялагічная гідраакустыка, якая вывучае гукі, што ўтвараюцца воднымі арганізмамі.
@біядатчык, -а, м. Прыбор, які прымацоўваецца да цела або ўводзіцца ў цела чалавека, жывёліны і перадае звесткі пра стан арганізма.
@біяпсія, -і, ж. Атрыманне невялікай колькасці тканкі ў хворага для мікраскапічнага даследавання з мэтай вызначэння характару захворвання.
[Ад грэч. bi**os — жыццё і opsis — разгляд.]
@біястанцыя, -і, ж. Навукова-даследчая ўстанова, прызначаная для ўсебаковага стацыянарнага вывучэння раслін і жывёл у прыродных умовах і правядзення эксперыментальных даследаванняў; біялагічная станцыя.
@біятэлеметрычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біятэлеметрыі, прызначаны для яе. Біятэлеметрычныя вопыты.
@біятэлеметрыя, -і, ж. Вымярэнне на адлегласці паказчыкаў, якія характарызуюць стан біялагічных аб'ектаў (напрыклад, пульсу, тэмпературы, крывянога ціску ў касманаўтаў, спартсменаў); ажыццяўляецца сродкамі тэлемеханікі.
[Ад грэч. bi**os — жыццё, tēle — далёка і metreo — вымяраю.]
@біяфільтр, -а, м. Збудаванне для біялагічнай ачысткі сцёкавых вод.
@біяцэналогія, -і, ж. Раздзел экалогіі, які вывучае раслінныя і жывёльныя групоўкі ў іх сукупнасці.
@біяэнергетыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Біялагічная энергетыка (вывучае механізмы пераўтварэння энергіі ў працэсах жыццядзейнасці арганізмаў).
@бланшыроўка, -і, ДМ -роўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бланшыраваць.
@бластула, -ы, ж. Стадыя развіцця зародка мнагаклетачных жывёльных арганізмаў, якая завяршае працэс драблення яйца.
[Ад грэч. blastē, blastos — расток.]
@блёкатавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да блёкату. Блёкатавы ліст. // Які здабываецца з блёкату. Блёкатавы алей.
@блізенечка, прысл.Разм. Вельмі, зусім блізка. [Анішчык:] — Мой хутар тут зусім блізенечка, хутар Палявое — мо чулі нават. Мурашка.
@блізкаўсходні, -яя, -яе. Які мае адносіны да Блізкага Усходу, знаходзіцца на Блізкім Усходзе. Блізкаўсходняе пытанне.
@блізняткі, -так; адз.блізнятка, -а, н. Памянш.-ласк. да блізняты.
@блінт, -а, М -нце, м. Спец. Плоскае цісненне на кніжных вокладках, якое робіцца без фарбы гарачым прэсам.
[Ад ням. blind — сляпы.]
@блінтаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. блінтаваць.
@блінтаваць, -тую, -туеш, -туе; незак., што. Рабіць цісненне на кніжных вокладках з мэтай іх афармлення або падрыхтоўкі іх паверхні для друкавання фарбай ці фольгай.
@бліцкрыг, -у, м. Маланкавая вайна германскіх мілітарыстаў, разлічаная на хуткую перамогу.
[Ням. Blitzkrieg — маланкавая вайна.]
@блот, -у, М блоце, м. Абл. 1.Дзеянне паводле знач. дзеясл. блоціць.
2. Пра што-н. марна зглумленае, папсаванае. І корму хапала: і бульбы, і буракоў, і кукурузы, але многа ішло ў блот. Броўка.
@блоціць, блочу, блоціш, блоціць. Незак. да зблоціць.
@блюзнерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да блюзнер.
@блясніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго-што і без дап. Лавіць рыбу на блясну.
@бляшаначны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бляшанкі.
@бобслей, -я і -ю, м. 1. -я. Спартыўныя суцэльнаметалічныя сані з рулявым кіраваннем для скараснога спуску з гор па спецыяльна падрыхтаванай трасе.
2. -ю. Скарасны спуск з гор на такіх санях.
[Англ. bob-sleigh.]
@болесуцішальны, -ая, -ае. Які супакойвае, сунімае, суцішае боль. Болесуцішальныя сродкі.
@бортжурнал, -а, м. Журнал, які вядзецца ў час палёту на самалёце, касмічным караблі.
@бортінжынер, -а, м. Член экіпажа самалёта, касмічнага карабля, адказны за стан і работу матораў, абсталявання, апаратаў і прыбораў.
@бортправаднік, -а, м. Служачы грамадзянскага паветранага флоту, які абслугоўвае пасажыраў у самалёце.
@бортправадніца, -ы, ж. Жан. да бортправаднік; сцюардэса.
@боцманскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да боцмана. Боцманскі свісток.
@боязнасць, -і, ж. Тое, што і боязь. Цяжка было пераканаць мужчын, перамагчы іх недаверлівасць, боязнасць, што іх тут ашукаюць. Крапіва.
@бразілецгл. бразільцы.
@бразільскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Бразіліі, бразільцаў, які належыць, уласцівы ім.
@бразільцы, -аў; адз.бразілец, -льца, м.; бразільянка, -і, ДМ -нцы; мн. бразільянкі, -нак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Бразіліі.
@бразільянкагл. бразільцы.
@бракераж, -у, м. Вызначэнне сорту тавару, вырабу па вядомых яго якасцях, а таксама адбор недабраякасных тавараў, вырабаў.
@брандвахтавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да брандвахты.
@бранзавальшчык, -а, м. Майстар, які займаецца бранзаваннем.
@бранзоўшчык, -а, м. Майстар, рамеснік, які вырабляе бронзу ці бронзавыя рэчы.
@брантазаўр, -а, м. Буйны дыназаўр, які жыў у юрскі перыяд у Паўночнай Амерыцы.
[Грэч. brontē — гром і sauros — яшчарка.]
@бранхаграфія, -і, ж. Метад рэнтгеналагічнага даследавання бронхаў, заснаваны на ўвядзенні ў бронхі кантрастнага рэчыва.
[Ад грэч. bronchos — бронхі і grapho — пішу.]
@бранявежа, -ы, ж. Закрытая бранявая канструкцыя на танках, баявых машынах пяхоты, бронетранспарцёрах, бронепаяздах і пад. для размяшчэння ўзбраення і абароны асабовага складу; бранявая вежа.
@братчына, -ы, ж. Гіст. Сялянская гулянка з пачастункам, якая арганізоўвалася ў складчыну пасля збору ўраджаю ці ў святочныя дні.
@бронедрызіна, -ы, ж. Баявая браніраваная дрызіна.
@бронзаўка, -і, ДМ -заўцы; Р мн. -завак; ж. Жук падсямейства пласцінчатавусых з яркай металічнай афарбоўкай.
@бронхапнеўманія, -і, ж. Запаленне лёгкіх, якое характарызуецца паражэннем найдрабнейшых бронхаў і пераходам запаленчага працэсу на лёгачную тканку; ачаговая пнеўманія.
@бронхаскапія, -і, ж. Метад даследавання дыхальных шляхоў (трахеі і бронхаў) пры дапамозе спецыяльнага прыбора.
[Ад грэч. bronchos — горла і грэч. skopeō — гляджу.]
@бросненне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. броснець.
@бруднаваты, -ая, -ае. Крыху брудны. Бруднаватая падлога.
@брукаўшчык, -а, м. Тое, што і брукар.
@брусавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бруса (у 1, 2 знач.). Брусавы лес.
@бруханогія, -іх. Клас беспазваночных жывёл тыпу малюскаў.
@брыдкаслоўе, -я, н. Брыдкія. непрыстойныя словы, выразы; лаянка. Гультайства, брыдкаслоўе, п'янства — усё гэта трапляла ў поле зроку сатырыка. Бугаёў.
@брыёнія, -і, ж. Шматгадовая травяністая расліна сямейства гарбузовых; пярэступ.
@брыёш, -ы, ж. Здобная булачка асобай формы.
[Фр. brioche.]
@брытанецгл. брытанцы.
@брытанкагл. брытанцы.
@брытанцы, -аў; адз.брытанец, -нца, м.; брытанка, -і, ДМ -нцы; мн. брытанкі, -нак; ж. Кніжн. Тое, што і англічане.
@брыфінг, -у, м. Кароткая нарада прадстаўнікоў друку, на якой спецыяльна ўпаўнаважанымі асобамі паведамляецца пазіцыя ўрада па пэўнаму пытанню.
[Англ. briefing — інструктаж.]
@брыялогія, -і, ж. Раздзел батанікі, які займаецца вывучэннем імхоў.
[Грэч. brуon — мох і logos — вучэнне.]
@брэгет, -а, М -геце, м. Уст. Гадзіннік асобай канструкцыі, які адбіваў гадзіны і долі гадзін і паказваў лічбы месяца.
[Ад імя французскага майстра — Breguet (1747-1823).]
@брэднік, -а і -у, м. 1. -а. Дрэва ці высокі куст сямейства вярбовых; вербалоз.
/ -у, у знач. зб. Выкарчоўка брэдніку. 2. -у. Драўніна гэтага дрэва.
@брэйд-вымпел, -а, м. Ваенна-марскі флаг паменшанага памеру і рознага колеру, прысвоены камандзірам злучэнняў караблёў, дывізіёнаў і старшаму па рэйдзе.
[Гал. breedwimpel.]
@брэмсберг, -а, м. 1. Прыстасаванне для спуску грузаў па нахіленай плоскасці; механізаваны скат.
2. У горнай справе — падземная нахіленая горная вырабатка, прызначаная для спуску ў ваганетках або канвеерам карысных выкапняў на ніжэйшы гарызонт; спуск.
[Ням. Bremsberg.]
@брэцёр, -а, м. Уст. Чалавек, які шукае поваду, каб змагацца на дуэлі; дуэлянт, забіяка.
[Фр. bretteur.]
@брэцёрскі, -ая, -ае. Уст. Які мае адносіны да брэцёра.
@брэш, -ы, ж. 1. Пралом, адтуліна, прабітая ў сцяне, у корпусе карабля і пад. артылерыйскім снарадам, мінай і пад.
// Разрыў, парушэнне цэласнасці чаго-н. Брэш у абароне праціўніка. 2.перан. Страта. Брэш у бюджэце. ◊ Прабіць брэш — нанесці сур'ёзны ўдар, урон.
[Фр. brèche.]
@буд... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову будаўнічы, напрыклад: будтрэст, будматэрыялы, будкантора.
@будаўніцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да будаўніка. Будаўніцкія кадры.
@будачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да будкі. Будачнае акенца.
@будзе.
1.З ас. буд. ад быць.
2.Разм. Хопіць, даволі, дастаткова. З'еў трохі і будзе.
@будзёнавец, -наўца, м. Баец Першай Коннай арміі, якой камандаваў С.М.Будзённы ў гады грамадзянскай вайны. Сцёпа і цешыўся з жарэбчыка, і пяшчотна гладзіў па лысінцы, і называў яго самымі ласкавымі словамі. А гэта дзядзьку Мікалаю, старому будзёнаўцу, надта спадабалася. Якімовіч. Ішла будзёнаўцаў калона, Спынілася ля нашых хат. Бялевіч.
@бужане, -жан. Гіст. Назва групы ўсходніх славян, якія жылі ў вярхоўях Заходняга Буга і ў канцы 10 ст. увайшлі ў Старажытна-рускую дзяржаву.
@бузаванне, -я, н.Разм.Дзеянне паводле знач. дзеясл. бузаваць.
@бузавацца, -зуецца; незак. Зал. да бузаваць.
@бузацёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Жан. да бузацёр.
@бузацёрскі, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да бузацёра, уласцівы бузацёру. Бузацёрскі ўчынак.
@буяўміна, -ы, ж. Адна- або шматгадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных.
@буйнамаштабны, -ая, -ае. Буйнага маштабу. Буйнамаштабная карта. // перан. Вялікага памеру, аб'ёму, шырокага ахопу. Буйнамаштабная вытворчасць. Буйнамаштабныя праблемы.
@букваедка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Іран. Жан. да букваед.
@буквіца, -ы, ж. Шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных.
@буліт, -а, М -ліце, м. У гульні ў хакей з шайбай — штрафны ўдар з ходу па варотах праціўніка.
[Англ. bullet — літаральна — куля.]
@бульбакамбайн, -а, м. Машына, агрэгат для механізаванай уборкі бульбы.
@бульбапасадачны, -ая, -ае. Прызначаны для пасадкі бульбы. Бульбапасадачная машына.
@бульбацёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак: ж. Машына для здрабнення бульбы пры вырабе з яе крухмалу.
@бульдожы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бульдога. Бульдожая морда.
@бульдозерны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бульдозера. Бульдозерны механізм.
@бундэсрат, -а, М -раце, м. Орган прадстаўніцтва зямель у Федэратыўнай Рэспубліцы Германіі.
[Ням. Bundesrat.]
@бункеравацца, -руецца; незак. 1.Спец. Папаўняць запасы паліва (пра судны, паравозы).
2.Зал. да бункераваць.
@бунтаўшчыцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бунтаўшчыка.
@буракапад'ёмнік, -а, м. Навясная сельскагаспадарчая прылада для падкопвання цукровых буракоў (пры ўборцы).
@буракарэзка, -і, ДМ -зцы; Р мн. -зак; ж. Прылада для рэзкі буракоў у вытворчасці цукру.
@буранны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бурану. Буранны вецер. // З частымі буранамі. Буранная зіма.
@бурачок, -чка і -чку, м. 1. -чка. Памянш. да бурак.
2. -чку. Травяністая расліна сямейства крыжакветных.
@бурачышча, -а, н. Поле, на якім раслі буракі.
@бургамістарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бургамістра. Бургамістарская пасада.
@буркуха, -і, ДМ -кусе, ж. Разм. Жан. да буркун.
@бурса, -ы, ж. Інтэрнат для навучэнцаў духоўных навучальных устаноў у 18 ст. і першай палове 19 ст., а таксама гэтыя навучальныя ўстановы (духоўнае вучылішча, семінарыя).
[Польск. bursa.]
@бурсак, -а, м. Выхаванец бурсы.
@бурсацкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бурсака. Бурсацкае жыццё.
@бурскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бураў, які належыць, уласцівы ім.
@буртаўкладчык, -а, м. Машына, якая ўкладвае коранеклубняплоды ў бурты.
@бурундуковы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бурундука, належыць яму. Бурундуковы след. Бурундуковая нара. // Зроблены са шкурак бурундука. Бурундуковае футра.
@бусачнік, -а, м. Суднавы рабочы, які карыстаецца бусаком; вясляр, што кіруе бусаком, калі лодка адплывае або прычальвае да прыстані, берага; багоршчык.
@бусачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бусака. Бусачны шост.
@бутырометр, -а, м. Прыбор для вызначэння колькасці тлушчу ў малацэ.
[Грэч. bútyron — масла і metreo — вымяраю.]
@буфонны, -ая, -ае. Які мае адносіны да буфона. Буфонная манера ігры.
@бухгалтарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Жан. да бухгалтар.
@буцэфал, -а, м. Дзікі конь, які, паводле падання, быў уціхаміраны Аляксандрам Македонскім і доўга яму служыў.
[Грэч. Bukephalos — клічка дзікага каня.]
@бычковы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бычка (у 2 знач.). Бычковая юшка.
@бэйбус, -а, м. Разм. Тое, што і байбус. [Павел], ужо здаровы бэйбус, заўсёды біўся кіем па галаве. Брыль. [Мальвіна Паўлаўна:] — Ах вы, абібокі! Ах вы, бэйбусы!.. Чаго вы чапляецеся да яго?.. Юрась, Юрачка, ідзі дахаты, сынку! Хадкевіч.
@бювет, -а, М -веце, м. Збудаванне над мінеральнай крыніцай, адкуль непасрэдна атрымліваюць ваду для піцця.
[Фр. buvette.]
@бюлетэніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. Разм. У сувязі з захворваннем знаходзіцца на бюлетэні. Рабочыя з траўмамі шмат часу трацілі на перавязачным медпункце, бюлетэнілі. “Беларусь”.
@бягоніевы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да бягоніі. Бягоніевы ліст. 2.у знач. наз.бягоніевыя, -ых. Сямейства раслін, да якога належыць бягонія.
@бязадрасны, -ая, -ае. Не накіраваны на чый-н. адрас, да каго-н. канкрэтна (пра якую-н. інфармацыю, крытычныя заўвагі і пад.). Бязадрасная крытыка.
@бязбольны, -ая, -ае. Які не выклікае болю, фізічных пакут. Бязбольнае выдаленне зуба.
@бязвізавы, -ая, -ае. Які робіцца без візы. Бязвізавы праезд.
@бяздзейнікавы, -ая, -ае. У граматыцы — які не мае ў сваім саставе дзейніка; бессуб'ектны. Бяздзейнікавы сказ.
@бяззлучнікавы, -ая, -ае. У граматыцы — звязаны ў сінтаксічнае цэлае без дапамогі злучнікаў. Бяззлучнікавы сказ. Бяззлучнікавая сувязь.
@бязлопасцевы, -ая, -ае. Які не мае лопасці, без лопасцей. Бязлопасцевае вясло.
@бязматачны, -ая, -ае. У пчалярстве — які застаўся без маткі (пра вулей, рой).
@бялёк, -лька, м. Пакрытае доўгай і густой белай ці жаўтавата-белай поўсцю нованароджанае дзіцяня цюленя.
@бялюсенькі, -ая, -ае. Вельмі белы, сляпуча белы. У верхавінах лесу журботна шумеў вецер, расцярушваючы між галін і на галінах дрэў бялюсенькую снежную сець. Колас. Аж гляджу — трымае мая Ганна аберучкі цэлы сувой палатна, танюсенькага, бялюсенькага, бы снег той. Кірэйчык.
@бялянкі, -нак; адз.бялянка, -і, ДМ -нцы, ж. Сямейства вялікіх дзённых матылёў атрада лускакрылых.
@бярвенца, -а, н. Памянш. да бервяно.
@бярэзінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Ласк. да бярэзіна; невялікая бярэзіна.
@бяскарнасць, -і, ж. Стан бяскарнага.
@бяспрыкладнасць, -і, ж. Уласцівасць бяспрыкладнага.
@бяссеткавы, -ая, -ае. Які робіцца без прымянення сеткавых прылад. Бяссеткавая лоўля рыбы.
@бяссківічныя, -ых. Надклас ніжэйшых вадзяных пазваночных падтыпу чарапных (міногі, міксіны і пад.).
@бясслёзны, -ая, -ае. Які не мае слёз. Бясслёзная журба.
@бяссрэбранік, -а, м. Бескарыслівы чалавек.
@бяссрэбраніца, -ы, ж. Жан. да бяссрэбранік.
@бясструнны, -ая, -ае. Які не мае струн.
◊ Бясструнная балалайка — пра балбатлівага чалавека, пустазвона.
@бяссцёкавы, -ая, -ае. Які не мае сцёку. Бяссцёкавае возера.
@бясфабульны, -ая, -ае. Які не мае фабулы (пра літаратурны твор і пад.).
@бясцяглавы, -ая, -ае. Гіст. Свабодны ад цягла. Бясцяглавы мужык.
@бясшвовы, -ая, -ае. Зроблены без швоў. Бясшвовая труба.
@й,
1. Адзінаццатая літара беларускага алфавіта, якая называецца «і кароткае».
2. Зычны гук, звонкі, сярэднеязычны, фрыкатыўны.
@йеменскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Йемена.
Йеменскі народ. Йеменская кава. Йеменская нафта.
@о,
о1, нескл., н. 1. Шаснаццатая літара беларускага алфавіта.
Вялікае О. 2. Галосны гук задняга рада сярэдняга пад'ёму, які вымаўляецца з удзелам губ.
о2, выкл. 1. Вокліч, пры дапамозе якога выказваецца пачуццё здзіўлення, захаплення, абурэння, дакору і пад.
- О, дык у цябе, браце мой, кватэра нішто сабе, - сказаў Кузьма Чорны. Скрыган. О-о-о, непедагогі не ведаюць, што такое няўрымслівасць маладога настаўніка перад навучальным годам! Лобан.
// Ускрык, стогн, які выражае боль, адчай.
Зноў [Чыжык] пачуў цяжкое, як стогн, «О!», потым ціхі шэпт «Ваня!», які чамусьці прывёў яго ў жудасць. Лупсякоў.
2. Ужываецца для ўзмацнення эмацыянальнай экспрэсіўнасці выказвання ў рытарычных сказах і рытарычных зваротах.
О, як прыгожа з вышыні Акінуць вокам лес і поле... Чарот. Дзеці нягоды, о слёзы людскія! Колас. О, як бы нам хацелася забыць І войны ўсе, і стогны, і руіны! Панчанка.
3. Ужываецца для ўзмацнення сцвярджэння або адмаўлення.
Жыта цячэ з рукавоў-латкоў машыны па гатунках. Іх аж тры. О, такое [жыта] можна сеяць! Ермаловіч.
@обак, прысл. і прыназ. Абл. 1.прысл. Побач, каля каго-, чаго-н.
Паклаўшы папку обак, Пракоп садзіўся на лаву. Вітка.
2.прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. «обак» выражае прасторавыя адносіны: указвае на размяшчэнне збоку, побач, каля каго-, чаго-н.
Обак калідора Камеры відны. Колас.
@обер- 1. Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае старшынства ў пасадзе, чыне, напрыклад: обер-яфрэйтар, обер-майстар.
2.Разм. Першая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць найбольшую наяўнасць адмоўных якасцей, напрыклад: обер-бандыт.
[Ням. Ober - галоўны, старшы.]
@обер-афіцэр, -а, м. Афіцэрскі чын у дарэвалюцыйнай рускай і некаторых замежных арміях ад прапаршчыка да капітана ўключна.
// Асоба, якая мае такі чын.
@обер-кандуктар, -а, м. Уст. Галоўны кандуктар.
- Тут, на Новым Свеце, - гэта за чыгункаю - ёсць обер-кандуктар. Колас.
@обер-кандуктарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Уст. Жан. даобер-кандуктар.
@обер-майстар, -стра, м. Старшы майстар у доменных, пракатных і сталеплавільных цэхах.
[Гаспадар:] - Прыехаў ненадоўга. Спачатку вучыў маладых сталявараў. Цяпер працую обер-майстрам. Алешка.
@обер-пракурор, -а, м. 1. Службовая асоба, якая ўзначальвала дэпартамент Сената ў дарэвалюцыйнай Расіі.
2. Вышэйшая службовая асоба, якая ўзначальвала Сінод на правах міністра ў дарэвалюцыйнай Расіі.
@ого, выкл. 1. Вокліч, які выказвае здзіўленне, захапленне.
Ого, колькі рыбы налавілі. Ого! Які ты вялікі. 2. Ужываецца пры выказванні пярэчання.
- Ого, - не згаджаецца Іван, - усё вам ды вам! Якімовіч. [Шэмет:] - А ты так зрабі, каб не трэба было табою камандаваць, каб з табою раіліся. [Мацвей:] - Ого, яна параіцца. Лобан.
3. Тое, што і о-го-го (у 2 знач.).
@о-го-го, выкл. 1. Вокліч, які выказвае захапленне, здзіўленне.
О-го-го, брат! - дзядзька кажа: Цяпер зіма напэўна ляжа! Колас.
2. Вокліч, якім пераклікаюцца, каб знайсці або не згубіць адзін другога ў лесе, гаі і пад.
«О-го-го!» - гукае нехта ў лесе.
@ода, -ы, ДМодзе, ж. 1. Верш, напісаны ва ўрачыстым стылі ў гонар якой-н. значнай падзеі або асобы.
Оды Ламаносава. 2.Спец. Вакальны або сімфанічны твор урачыстага характару, прысвечаны якой-н. значнай падзеі або подзвігу.
[Грэч. ōdē - песня.]
@одум, -у, м. Разм. Стан разважання, засяроджанасці, паглыблення ў сябе, у свае думкі.
Часамі.. [Волечку] агортваў одум. Яна думала пра.. [Кастуся] і шкадавала яго. Чорны. Я ішоў у парк і стаяў там, ахоплены одумам. Сачанка. Мы развіталіся з добрым Мацвеем Давідзюком, і я пайшоў дадому, апанаваны такім одумам, ад якога аж галава, здавалася, разломвалася. Сабаленка.
@ой, выкл. 1.Паэт. Ужываецца ў якасці зачыну ў вершах, песнях (звычайна пры звароце або для папаўнення радка).
Ой вы, думкі, думкі, Сэрца майго раны! Ці вы мае дзеці, Ці вы кім насланы? Колас. Ой, дабранач, поле, добрай ночы! Мыйцеся расою ў лузе, травы. Бялевіч.
2. Тое, што і вой.
@ойча, м. Уст. Клічная форма ад слова «айцец».
[Янка:] - Гарэлка твая і твая навіна! Благаславіся, ойча Андрэю! Колас. - Святы ойча! - зноў усклікнула Эмілія. Маўр.
@оканне, -я, н.
1.Дзеянне паводле знач. дзеясл.окаць.
2.Спец. Захаванне ў вымаўленні ненаціскнога «о» пасля цвёрдых зычных; проціл.аканне.
Оканне палескіх гаворак беларускай мовы. Паўночнарускае оканне.
@окаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Захоўваць у вымаўленні ненаціскное «о» пасля цвёрдых зычных; проціл.акаць.
@окаючы, -ая, -ае. У якім захоўваецца ў вымаўленні ненаціскное «о»; проціл.акаючы.
Окаючы дыялект.
@ом, ома, м. У фізіцы - адзінка вымярэння электрычнага супраціўлення.
[Ад уласнага імя.]
@омметр, -а, м. Прыбор вымярэння супраціўленняў у омах.
[Ад слова ом і грэч. metréō - вымяраю.]
@омнібус, -а, м. Даўнейшы шматмесны конны экіпаж для перавозкі пасажыраў.
[Ад лац. omnibus - усім, для ўсіх.]
@омнібусны, -ая, -ае. Які мае адносіны да омнібуса.
@омуль, -я; Р мн. -яў; м. Марская рыба сямейства ласосяў (водзіцца таксама ў возеры Байкал), якая на нераст выплывае ў рэкі.
@онікс, -у, м. Мінерал, разнавіднасць агату, у якім чаргуюцца слаі чорнай і белай афарбоўкі.
[Грэч. onyx - кіпцюр, ногаць.]
@оніксавы, -ая, -ае. Які адносіцца да оніксу; зроблены з оніксу.
Оніксавы бакал.
@опера, -ы, ж. 1. Музычна-драматычны твор, у якім выканаўцы спяваюць у суправаджэнні аркестра.
Оперы С.Манюшкі. Оперы П.І.Чайкоўскага. Оперы Ю.Семянякі. // Такі твор, пастаўлены на сцэне.
Скончыўся другі акт оперы, абвясцілі перапынак. Шамякін.
2. Тэатр, дзе выконваюць такія творы.
Пайсці ў оперу. □ У канцы.. інфармацыі паведамлялася, што сёння ў тэатры Оперы ў гонар гасцей адбудзецца ўрачысты канцэрт. Самуйлёнак.
// Оперная трупа.
Міланская опера. ◊ З другой (не з той) оперы (жарт. або іран.) - аб тым, што не мае дачынення да справы або размовы.
[Іт. opera.]
@оперны, -ая, -ае. Які мае адносіны да оперы (у 1 знач.).
Оперная музыка. Оперны спявак.
@оперупаўнаважаны, -ага, м. Асоба, якой дадзены паўнамоцтвы для выканання якіх-н. аперацый спецыяльнага характару.
Пасля шасцімесячнай вучобы Саша стаў працаваць оперупаўнаважаным у Ашмянах. Новікаў.
@опій, -ю, м. Высушаны млечны сок з няспелых галовак маку, які з'яўляецца моцным наркотыкам (выкарыстоўваецца для атрымання розных лячэбных сродкаў).
[Лац. opium, з грэч. ópion - макавы сок.]
@опійны, -ая, -ае. Які мае адносіны да опію.
@опіум, -у, м. 1. Тое, што і опій.
2.перан. Тое, што прытупляе розум, адурманьвае, перашкаджае правільнаму ўспрыманню рэчаіснасці.
Рэлігія, як правільна вучаць бальшавікі, ёсць опіум для народа. Мележ.
[Лац. opium, з грэч. ópion - макавы сок.]
@опіумны, -ая, -ае. Які мае адносіны да опіуму, звязаны з опіумам.
@оптам, прысл. 1. Вялікай колькасцю (пра куплю і продаж тавараў).
[Лялькевіч] вельмі ўзрадаваўся, калі нейкі камерсант, відаць, гандляр мясам ці, можа, іншым чым, запрапанаваў купіць усе яго бочкі, цэбры, вёдры оптам. Шамякін.
2.перан. Разм. Поўнасцю, адразу.
Нельга таксама ацэньваць творы оптам, абоймамі, калі да адных прад'яўляюцца сапраўдныя крытэрыі, а другім свядома робіцца скідка на важнасць тэмы. Шкраба.
@оптык, -а, м. 1. Спецыяліст у галіне оптыкі.
2. Майстар, які займаецца вырабам аптычных прыбораў.
З майстэрні оптыка .. [Лена і Круміньскі] выйшлі а восьмай гадзіне раніцы. Галавач.
@оптыка, -і, ДМ -тыцы, ж. 1. Раздзел фізікі, які вывучае святло, яго законы і ўласцівасці.
2.зб. Прыборы і інструменты, дзеянне якіх заснавана на законах гэтай навукі.
[Грэч. optikē.]
@оптымум, -у, м. Спец. Сукупнасць найбольш спрыяльных умоў для каго-, чаго-н.
Тэмпературны оптымум чалавека. Кліматычны оптымум. Оптымум вільготнасці паветра. [Лац. optimum - найлепшае.]
@опус, -а, м. 1. Тэрмін, які прымяняецца для парадкавай класіфікацыі музычных твораў кампазітара.
Сёмая сімфонія Бетховена, опус 92. 2.Разм. жарт. Пра ўсякі твор, працу якога-н. аўтара.
Часам прыкра чытаць опусы літаратурных снобаў. Звонак.
[Лац. opus - праца, твор.]
@орган, -а, м. 1. Частка расліннага ці жывёльнага арганізма, якая выконвае пэўную функцыю.
Органы пачуццяў. Сэрца - орган рэдкай працаздольнасці. 2.перан. Сродак, зброя.
Суд у нашай краіне - гэта не толькі орган прымусу. «Звязда».
3. Установа, арганізацыя, якая ўваходзіць у склад сістэмы ўпраўлення і выконвае пэўныя функцыі ў розных сферах грамадскага жыцця.
Органы савецкай улады. Гаспадарчыя органы. □ Да вайны .. [Лёня] працаваў у Мінску ў органах бяспекі. Новікаў. У брыгадзе выбраны савет з найбольш актыўных і паважаных работнікаў. На кароткіх сваіх пасяджэннях пасля работы гэтыя аўтарытэтныя брыгадныя органы падводзяць вынікі работы за дзень. Кулакоўскі.
4. Перыядычнае выданне, якое выпускаецца якой-н. партыяй, арганізацыяй і выражае іх погляды і дзейнасць.
5. Састаўная частка розных прылад, якая выконвае пэўную функцыю.
Сепарыруючыя органы камбайна. Рабочыя органы бараны. ○ Правізорныя органы - часовыя органы ў зародкаў і лічынак мнагаклетачных жывёлін, якія знікаюць у працэсе развіцця арганізма.
Рудыментарны орган - орган, які страціў сваё значэнне ў працэсе гістарычнага развіцця арганізмаў або які знаходзіцца на шляху да поўнага знікнення.
[Ад грэч. órganon - прылада, інструмент.]
@оргія, -і, ж. 1. У старажытных народаў - рэлігійныя абрады, звязаныя з культам багоў віна і вінаробства (Дыяніса і Арфея - у Грэцыі, Вакха - у Рыме).
2.перан. Разгульнае, разбэшчанае баляванне.
П'янкі, оргіі нібы знарок выдуманы, каб глушыць, таптаць тое прыгожае, што ёсць у душы. Навуменка.
[Грэч. órgia - тайныя абрады.]
@ордэн,
ордэн1, -а, м. Знак узнагароды розных ступеняў і назваў за ваенныя або грамадзянскія заслугі.
Ордэн Леніна. Ордэн Кутузава. Ордэн Чырвонай Зоркі. □ Тры баявыя ордэны ўпрыгожылі грудзі Ваўчка. Хадкевіч. Ордэн баявога Чырвонага Сцяга ўпрыгожыў сцяг камсамола рэспублікі. «Звязда».
[Ад лац. ordo (ordinis) - рад, разрад.]
ордэн2, -а, м. Манаскае або рыцарска-манаскае таварыства каталіцкай царквы з пэўным статутам.
Ордэн езуітаў. Ордэн мечаносцаў. // Назва некаторых тайных рэлігійна-філасофскіх аб'яднанняў, арганізацый.
Масонскі ордэн. [Ад лац. ordo (ordinis) - рад, разрад.]
ордэн3, -а, м. Тое, што і ордэр2.
Дарычны ордэн. [Ад лац. ordo (ordinis) - рад, разрад.]
@ордэнскі,
ордэнскі1, -ая, -ае. Які мае адносіны да ордэна.
Федзю асабліва зацікавілі тры рады ордэнскіх стужак на сінім мундзіры начальніка міліцыі. Нядзведскі.
ордэнскі2, -ая, -ае. Які мае адносіны да ордэна2.
@ордэр,
ордэр1, -а, м. Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, на выдачу чаго-н.
Расходны ордэр. Ордэр на вобыск. □ [Тася:] - Я магу не прыходзіць, мой пакой зоймуць па ордэру. Мікуліч.
[Фр. ordre ад лац. ordo - рад, парадак.]
ордэр2, -а, м. Спец. Разнавіднасць спалучэння, парадак размяшчэння частак архітэктурных канструкцый (калон і антаблементу).
Грэчаскі ордэр. Карынфскі ордэр.
@ордэрны,
ордэрны1, -ая, -ае. Які мае адносіны да ордэра.
Ордэрная выдача. ордэрны2, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да ордэра2.
Ордэрная форма архітэктурнага ансамбля.
@осмас, -у, м. Спец. Павольнае прасочванне растваральніка ў раствор праз тонкую перагародку, якая раздзяляе іх.
[Ад грэч. ōsmos - штуршок, ціск.]
@осміевы, -ая, -ае. Які мае адносіны да осмію.
@осмій, -ю, м. Хімічны элемент, вельмі цвёрды метал сінявата-шэрага колеру, які здабываецца з плацінавай руды.
[Ад грэч. osmē - пах.]
@ост, -у, Мосце, м. Спец. 1. Усход, усходні напрамак.
2. Усходні вецер.
[Ням. Ost.]
@остготы, -аў. Усходняя частка германскага племені готаў.
Кароль остготаў.
@остгоцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да остготаў.
@оступам, прысл. Абл. Цесна абступіўшы; вакол.
Мы оступам стаялі каля гэтага растрыбушанага воза. Чорны.
@от, часціца. Разм. Вось.
Алене было прыемна, што жанкі хваляць лён, а от што пра тату гавораць - не падабалася. Чарнышэвіч. [Аканом:] - От, калі маеце час, дык сядайце і паедзем. Галавач.
@отрак, -а, м. Гіст. Член малодшай дружыны князя ў старажытнай Русі.
@офіс, -а, м. Кантора, канцылярыя, служба (у некаторых капіталістычных краінах).
@ў,
ў1,
1. Дваццаць другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «у нескладовае».
2. Санорны плаўны губна-губны гук; пазіцыйна чаргуецца з «у».
ў2, прыназ. з Р, В і М. Ужываецца замест прыназоўніка «у» пасля слоў, якія канчаюцца на галосную, пасля якой няма знака прыпынку.
Хлопчыкі, румяныя з марозу, убеглі ў хату і пачалі апранацца: Косцік у лес, а Шурка ў школу. Брыль. [Лабановіч:] - Добрае ў цябе сэрца, бабка Параска. Бачу, што ты мяне шкадуеш, як родная маці. Колас. Я ў мастацкім агародзе Толькі марная трава. А якая? - смех, дый годзе: Я - пякучка-крапіва. Крапіва.
@ю, нескл., н. Трыццаць першая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных - галосны гук «у» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад: «людзі - льудзі», «сюжэт - сьужэт»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова - два гукі: «й» і «у», напрыклад: «спяшаюся - спяшайуся», «саўю - саўйу», «лью - льйу», «праб'ю - прабйу», «юнак - йунак».
@юань, -я, м. Грашовая адзінка Кітайскай Народнай Рэспублікі, роўная 100 фыням.
@юбея, -і, ж. Дрэва сямейства пальмавых, што дае ядомыя плады, з соку якіх вырабляюць віно; слановая пальма.
@юбілей, -ю, м. Гадавіна дзейнасці каго-н. або існавання чаго-н., якая вылічваецца звычайна дзесяцігоддзямі, стагоддзямі і ўрачыста адзначаецца грамадскасцю.
Юбілей вучонага. 900-гадовы юбілей Мінска. □ Мой край юбілей адзначае І славіць здабыткі свае. Астрэйка.
// Урачыстасці, прысвечаныя такой гадавіне.
[Ад лац. jubilaeus annus - юбілейны год.]
@юбілейны, -ая, -ае. Які мае адносіны да юбілею.
Юбілейная дата. Юбілейныя дні. // Які ўстанаўліваецца, праводзіцца ў гонар юбілею, з выпадку юбілею.
Юбілейны медаль. Юбілейная сесія.
@юбіляр, -а, м. Той, чый юбілей адзначаецца, святкуецца.
Горад-юбіляр. Віншаванне юбіляра. □ Плылі юбіляру кветкі. Ракою лілося віно. І рукі яму паціскалі. І гаварылі прамовы. Кірэенка.
@юбілярка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Жан. даюбіляр.
@юбка, -і, ДМюбцы; Р мн.юбак; ж. Спец. Бакавыя сценкі (ці ніжняя частка іх) якога-н. цыліндрычнага вырабу.
Юбка поршня.
@ювелір, -а, м. 1. Майстар, які вырабляе прадметы мастацтва, упрыгожанні і пад. з каштоўных металаў, з каштоўнымі камянямі.
Па звычцы або па традыцыі самай дакладнай лічаць працу ювеліра, гадзіннікавага майстра, аптэкара. Матрунёнак.
2. Прадавец такіх прадметаў, упрыгожанняў.
[Гал. juwelier.]
@ювелірны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да прадметаў мастацтва і ўпрыгожанняў з каштоўных металаў і камянёў, да іх вырабу, продажу і пад.
Ювелірныя вырабы. Ювелірная майстэрня. Ювелірны магазін. 2.перан. Тонкі, дасканалы; такі, як у ювеліра.
Ювелірная работа. Ювелірная дасканаласць. // Умела і старанна апрацаваны (пра часткі, дэталі чаго-н. і пад.).
○ Ювелірнае мастацтва - від дэкаратыўнага прыкладнога мастацтва, звязанага з вырабам упрыгожанняў, прадметаў быту з каштоўных металаў у спалучэнні з каштоўнымі камянямі.
@ювеналогія, -і, ж. Навука, якая вывучае рэзервы чалавечага арганізма і шляхі захавання прымет маладосці на працягу даўгалетняга жыцця.
[Ад лац. juvenis - юны, малады.]
@ювенальны, -ая, -ае. Непалаваспелы.
[Лац. juvenalis - юны.]
@югаславы, -аў; адз.югаслаў, -лава, м.; югаслаўка, -і, ДМ -лаўцы; мн. югаслаўкі, -лавак; ж. Насельніцтва Югаславіі.
@югаслаўгл.югаславы.
@югаслаўкагл.югаславы.
@югаслаўскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Югаславіі, югаславаў, які належыць, уласцівы ім.
Югаслаўскі звычай.
@югер, -а, м. У старажытным Рыме - зямельная мера паверхні, роўная 2942 м2.
[Лац. jugerum.]
@юда,
юда1, -ы, м. Пагард., лаянк. Здраднік.
[Паддубны:] - Я юдам не стану. Ад мяне вы звестак не атрымаеце. М.Ткачоў.
[Ад імені аднаго з вучняў Ісуса Хрыста, які, па евангельскай легендзе, прадаў свайго настаўніка за 30 сярэбранікаў.]
юда2, -а, н. У выразе: цуда-юдагл.цуда.
@юдаізм, -а і -у, м. 1. -у. Уст. Тое, што і іудаізм.
2. -а. Моўны зварот, выраз, якія ўласцівы яўрэйскай мове.
@юдафіл, -а, м. Прыхільнік усяго яўрэйскага.
[Ад лац. judaeus - яўрэй і грэч. philos - сябра.]
@юдафільскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да юдафіла, юдафільства.
Юдафільская палітыка.
@юдафільства, -а, н. Прыхільнасць да ўсяго яўрэйскага.
@юдафоб, -а, м. Ненавіснік яўрэяў; антысеміт.
[Ад лац. judaeus - яўрэй і грэч. phobos - страх, боязь.]
@юдафобскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да юдафоба, юдафобства; антысеміцкі.
@юдафобства, -а, н. Ненавісніцтва да ўсяго яўрэйскага; антысемітызм.
@юдоль, -і, ж. Кніжн. уст. Пра месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі.
О зямля, святая калодніца, Гора, мужнасці, смерці юдоль! Караткевіч.
// Жыццё з яго нягодамі і смуткам.
[Сімеон-столпнік] забіраўся на слуп, каб быць падалей ад зямной юдолі. «ЛіМ».
@юз,
юз1, -а, м. Спец. Літарадрукавальны тэлеграфны апарат.
Перадаць дэпешу па юзу. [Ад уласн. імя.]
юз2, -а, м. Спец. Закліньванне колаў пры руху транспартных сродкаў (аўтамабіля, трамвая, чыгуначнага саставу), у выніку чаго колы слізгаюцца па апорнай паверхні і не круцяцца (блакіруюцца).
@юзам, прысл. Спец. 1. Слізгаючыся, сунучыся па зямлі, рэйках і пад. (пра колы, гусеніцы і пад.).
Гэты стромы спуск уніз, дзе пры з'ездзе ідуць юзам, а пры пад'ёме буксуюць машыны, мае сваю назву - Равок. Сіпакоў.
2. Цягнучы, сунучы па зямлі або насцілу.
Перасунуць кантэйнер юзам.
@юзіраваць, -рую, -руеш, -руе; незак. Спец. Перадаваць інфармацыю па юзу1.
@юзіст, -а, М -сце, м. Спец. Тэлеграфіст, які працуе на юзе.
@юзістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Спец. Жан. даюзіст.
@юка, -і, ДМюцы, ж. 1. Паўднёвая вечназялёная дрэвавая расліна сямейства агававых, што разводзіцца як дэкаратыўная.
2. Валокны гэтай расліны, з якіх вырабляюць канаты, рагожы і пад.
[Ісп. yuca з мовы паўднёваамерыканскіх індзейцаў.]
@юкагіргл.юкагіры.
@юкагіркагл.юкагіры.
@юкагірскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да юкагіраў, які належыць, уласцівы ім.
Юкагірскія песні. Юкагірская мова.
@юкагіры, -аў; адз.юкагір, -а, м.; юкагірка, -і, ДМ -рцы; мн. юкагіркі, -рак; ж. Народ, які жыве ў Якуцкай АССР і Магаданскай вобласці.
@юкала, -ы, ж. Вяленая рыба, якая нарыхтоўваецца ў запас жыхарамі Поўначы і Далёкага Усходу.
[Мансійскае, хантыйскае.]
@юліянскі, -ая, -ае. Звязаны з сістэмай летазлічэння, якую ўвёў у 46 г. да н.э. рымскі імператар Юлій Цэзар.
Юліянскі каляндар. [Лац. Julianus.]
@юмбрык, -а, м. Круглае пірожнае з заварнога цеста з тварожна-крэмавай начынкай.
@юнак, -а, м. Чалавек мужчынскага полу, які не дасягнуў сталасці, малады чалавек, хлопец.
Семнаццацігадовы юнак. Юнак-камсамолец. □ Юнакоў, дзяўчат усмешкі ззяюць водбліскам зарніц. Жычка.
// перан. Пра дарослага ці пажылога чалавека, поўнага жыццёвых сіл, маладых імкненняў.
Прафесару ішоў сорак другі год. Нягледзячы на гэткі ўзрост, ён адчуваў сябе зусім яшчэ юнаком, ды і з выгляду нельга было даць больш трыццаці. Галавач.
@юнацкасць, -і, ж. Уласцівасць юнацкага; маладосць.
Юнацкасць душы.
@юнацкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да юнака, юнацтва, уласцівы ім.
Юнацкае захапленне. Юнацкая мара. □ А працы многа, дзе ні глянь, Прастор юнацкаму запалу. Чарот. Кроў маю доўга пілі каты, сілы юнацкія нішчыў астрог. Таўлай.
@юнацтва, -а, н. 1. Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці; ранняя маладосць.
Гады юнацтва. □ Напярэдадні юбілею маёй творчасці мне захацелася ўспомніць свой шлях і ўсё сваё жыццё. Я імкнуўся аднавіць усе драбніцы гэтага жыцця - сваё маленства, юнацтва, .. светлыя гадзіны творчасці, сваю сталасць. Купала.
2.зб. Юнакі.
// Маладыя людзі абодвух полаў.
Юнацтва планеты ўсвядоміла, што сёння ствараецца будучыня і для яго. «Маладосць». Цябе, юнацтва, я люблю. Загартаванае ў вайну, Цану ты знала мазалю І хлебу ведала цану. Хведаровіч.
@юначка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Асоба жаночага полу, якая не дасягнула сталасці, маладая дзяўчына.
@юначы, -ая, -ае. Разм. Тое, што і юнацкі.
Юначы запал. □ Арлы маладыя, Юначая кроў, І радасць вы наша, І наша любоў. Колас. Дай жа, сынку, наглядзецца На юначы воблік твой. Прыходзька.
@юнга, -і, м. Падлетак на судне, які рыхтуецца стаць матросам і вывучае марскую справу, а таксама малодшы матрос у некаторых замежных флотах.
[Ням. Junge - хлопчык.]
@Юнгштурм, -а, м. Арганізацыя рэвалюцыйнай нямецкай моладзі, створаная ў 1924 г. для барацьбы з фашызмам (з 1926 г. стала называцца «Чырвоны фронт моладзі»).
[Ням. Jungsturm.]
@юнгштурмаўка, -і, ДМ -маўцы; Р мн. -мавак; ж. Форма ваеннага ўзору, якую насілі члены юнгштурма, а таксама савецкая моладзь у 20-х - пачатку 30-х гадоў.
@юнгштурмаўскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Юнгштурма.
Юнгштурмаўская форма.
@ЮНЕСКА, нескл., н. Спецыялізаваная ўстанова Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры.
[UNESCO - скарочанае ад англ. United Nations Educational Scientific and Cultural Organization.]
@юнец, юнца, м. Разм. пагард. Пра нявопытнага юнака, падлетка.
[Андрэй:] - Падыдзе камандзір аддзялення, юнец зялёны, з чарговага прызыву. Надзьме губы. Кулакоўскі.
@юнець, -ею, -ееш, -ее; незак. Станавіцца больш юным; маладзець.
Сталелі ў твары пакалення рысы, А я юнеў душою адтаго. Гаўрусёў.
/ у перан. ужыв. У вачах тваіх Юнее летні дзень. Са смугі Сукенку лёгкую Надзень. Барадулін.
@юніёр, -а, м. Малады спартсмен, дасягненні якога ацэньваюцца па асобаму ўзроставаму разраду.
[Лац. junior - малодшы.]
@юніёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. даюніёр.
@юнкер, -а, м. 1. У рускай арміі і ва флоце да палавіны 60-х гг. 19 ст. - вальнапісаны радавога саставу або унтэр-афіцэр з дваран, які, праслужыўшы пэўны тэрмін і вытрымаўшы экзамен, мог стаць афіцэрам.
2. У царскай Расіі - выхаванец ваеннага вучылішча, якое рыхтавала афіцэраў.
3. Буйны землеўладальнік-дваранін у феадальнай Прусіі; буйны нямецкі памешчык увогуле.
[Ням. Junker.]
@...-юнкер, -а, м. Другая састаўная частка складаных слоў, якія абазначалі некаторыя званні ў дарэвалюцыйнай Расіі, пераважна ваенныя, напрыклад: камер-юнкер, штык-юнкер.
@юнкерскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да юнкера, належыць яму.
Юнкерскі мундзір. // Прызначаны для падрыхтоўкі афіцэраў у дарэвалюцыйнай арміі.
Юнкерскае вучылішча.
@юнкерства, -а, н. 1.зб. Юнкеры.
Прывілеі юнкерства. 2. Званне юнкера (у 1, 2 знач.), а таксама прабыванне ў юнкерах.
@юнкор, -а, м. Юны карэспандэнт; юнак, які піша і друкуецца ў якім-н. перыядычным выданні, звычайна маладзёжным.
@юнкораўскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да юнкора, належыць яму.
Юнкораўскі допіс. Юнкораўскі пост.
@юнкорка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Жан. даюнкор.
@юннат, -а, М -наце, м. Юны натураліст; удзельнік гуртка па вывучэнню прыроды.
З 1929 года існуе ў Мінску яшчэ адна піянерская ўстанова - Цэнтральная станцыя юннатаў. «Маладосць». У мяне старэйшы брат Тры гады ужо юннат; Што пасее ў агародзе, У яго заўсёды ўродзіць. Шуцько.
@юннатаўскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да юнната, належыць яму.
Юннатаўскі гурток.
@юннатка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. Жан. даюннат.
@юннацкі, -ая, -ае. Разм. Тое, што і юннатаўскі.
Наш юннацкі дзённік таксама папоўніўся. Праўда, развіваліся ікрынкі надта марудна.. А потым ікрынкі сталі мяняць сваю форму - выцягвацца ў даўжыню. Якімовіч.
@юны, -ая, -ае. Вельмі малады, у маладых гадах (пра чалавека).
На маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры. А.Вольскі.
// Малалетні (пра дзяцей, падлеткаў - удзельнікаў якіх-н. гурткоў, аматараў якога-н. віду мастацтва і пад.).
Юны тэхнік. Юны натураліст. // перан. Які толькі што з'явіўся, нядаўна пачаў існаваць, дзейнічаць і пад.
Вечарамі самы юны горад нашай рэспублікі заліты электрычнымі агнямі. Грахоўскі.
○ Юны ленінецгл.ленінец.
Юны піянер - тое, што і піянер (у 4 знач.).
@юпітэр, -а, м. 1. Магутная электрычная дугавая лямпа, якая выкарыстоўваецца ў кінатэхніцы для штучнага або камбінаванага асвятлення пры кіназдымках.
2. (з вялікай літары). Пятая па адлегласці ад Сонца, самая вялікая планета сонечнай сістэмы.
3. (з вялікай літары). У старажытнай рымскай міфалогіі - вярхоўны бог.
[Ад лац. Jupiter.]
@юр, -у, м. Палавы інстынкт, павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў.
Ды як пан Богут не хітруе, Каб ад яе свой юр схаваць, Мальвіну трудна ашукаць. Колас.
@юра, -ы, ж. Спец. Тое, што і юрскі перыяд (гл. юрскі).
@юрага, -і, ДМ -разе, ж. Разм. Падонкі канаплянага алею.
Алей кончыўся, засталася адна юрага.
@юрачка, -і, м. Беларускі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца.
@юргіня, -і, ж. Разм. Тое, што і вяргіня.
@юр'еў, -ева. У выразе: Юр'еў дзень - у старажытнай Русі да канца 16 ст. - права пераходу сялян ад аднаго памешчыка да другога адзін раз у год, пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ, у дзень святога Георгія (Юрыя).
◊ Вось табе, бабка, і Юр'еў дзень - пра нечакана страчаную надзею, сныненне свабоды дзеянняў і пад.
@юрк, выкл. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. юркнуць.
Юрк [ваўчыца] ў нару. Ермаловіч.
@юркі, -ая, -ае. Разм. Быстры, вёрткі, спрытны ў рухах.
Андрэй жа глядзеў, як над гнёздамі махалі лёгенькімі крылцамі юркія ластавачкі і так лагодна шчабяталі. Колас. Сцёпка Хадун, юркі, каратканогі і дапыт[лів]ы, як сарока, угледзеўшы Максіма за цяжкай работаю, чуць не на [пальчыках] падышоў да яго. Каваль.
// Які выражае бойкасць, скрытнасць, жывасць (пра вочы, позірк і пад.).
- Ага, штучку. Паленца, што ля паветкі і цяпер ляжыць, - растлумачыла старая, страляючы юркім позіркам то ў вочы Пятра, то Адама. Ракітны.
@юркнуць, -ну, -неш, -не; зак. Разм. Імклівым спрытным рухам пранікнуць куды-н., схавацца дзе-н.; шмыгнуць.
У норку ля ракіты юркнула палявая мышка. Даніленка. Валодзя па баразне, каля градак, падышоў да хаты, пераступіў невысокі плоцік і юркнуў у сенцы. Федасеенка.
@юрлівасць, -і, ж. Уласцівасць юрлівага.
Заўсёды вясёлая, гаваркая - .. [Тацяна] ўсюды, дзе б ні была, узнімала вакол сябе жартаўліва-лёгкі настрой, у значнай меры падагрэты вострым аганьком юрлівасці. Зарэцкі.
@юрлівец, -ліўца, м. Чалавек, якому ўласціва павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў.
Неспадзявана для Смілгаса ў Зыгмунты знайшлося столькі сілы, што ад яе штуршка стары юрлівец адляцеў, як мех, бразнуўся вобзем і аж заенчыў. Сабаленка.
@юрлівы, -ая, -ае. Пажадлівы, поўны юру.
Паны ўсе на адзін твар: гультаяватыя, фанабэрыстыя, .. разбэшчаныя, юрлівыя. Навуменка.
// Які выражае юр.
Сулкоўскі зірнуў на .. [Алену] ласа, як кот на смятану, і твар яго расплыўся ў юрлівай усмешцы. Чарнышэвіч.
@юродзівасць, -і, ж. Уласцівасць юродзівага.
@юродзівы, -ая, -ае.
1. Дурнаваты, блізкі да вар'яцтва.
Юродзівы хлопец. 2.у знач. наз.юродзівы, -ага, м. У веруючых, рэлігійных людзей - вар'ят, які валодае дарам прадказання.
Распаўсюджвалі розныя небыліцы багамольцы, юродзівыя, а ў першую чаргу духавенства. «Звязда».
@юродства, -а, н. 1. Стан бессвядомасці, вар'яцтва.
2. Недарэчны ўчынак, неразумныя паводзіны.
@юродстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; незак. 1. Быць юродзівым (у 2 знач.).
2. Рабіць недарэчныя ўчынкі, неразумна паводзіць сябе.
@юрок,
юрок1, -рка, м. Птушка атрада вераб'іных, якая жыве ў хваёвых лясах Еўропы і Азіі; уюрок.
юрок2, -рка, м. Разм. Прыстасаванне для звівання нітак; вірок (у 2 знач.).
@юрскі, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да юры, уласцівы ёй.
Юрскі вапняк. Юрская флора. ○ Юрскі перыяд (юрская сістэма) - другі (сярэдні) перыяд мезазойскай эры ў гісторыі Зямлі.
[Ад геагр. назвы.]
@юрт, -а, Мюрце, м. Гіст. Сукупнасць уладанняў асобных татарскіх ханстваў.
Крымскі юрт. Сібірскі юрт. [Цюрк.]
@юрта, -ы, ДМюрце, ж. Пераноснае, крытае шнурамі або лямцам з конусападобным дахам жыллё з жэрдак у некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры.
Па пясках можна было ехаць сотні кіламетраў і не сустрэць ніводнага кішлака, ніводнай юрты. Васілевіч. У неба бялюткія выспачкі юрт Стрэшкамі вострымі цэляцца. Калачынскі.
[Ад цюрк. jurt.]
@юрыдызацыя, -і, ж. Спец. Наданне прававога характару якім-н. фактам, адносінам; перабольшанае падкрэсліванне юрыдычнага боку якога-н. пытання.
@юрыдычны, -ая, -ае.
1. Звязаны з заканадаўствам, прававымі нормамі і іх практычным прымяненнем.
Юрыдычнае пытанне. Юрыдычны доказ. Юрыдычная практыка. □ Пакуль школа не была яшчэ здадзена, Лабановіч адчуваў пад нагамі нейкі юрыдычны грунт, меў законную падставу заставацца там. Колас.
// Звязаны з вывучэннем і навуковай распрацоўкай правазнаўства, юрыспрудэнцыі.
Юрыдычная адукацыя. Юрыдычны факультэт. Юрыдычная тэрміналогія. 2. Такі, які мае афіцыйнае, фармальнае права на што-н.
Юрыдычны ўладальнік. 3. Які мае адносіны да юрыста, складаецца з юрыстаў.
Юрыдычная грамадскасць. ○ Юрыдычная асобагл.асоба.
Юрыдычная кансультацыя - установа з калегіі адвакатаў для аказання юрыдычнай дапамогі насельніцтву і растлумачэння дзеючага заканадаўства.
Юрыдычны акт - рашэнне дзяржаўнага органа, якое ўстанаўлівае пэўныя правы і абавязкі грамадзян, калектываў, арганізацыій, ажыццяўленне якіх забяспечваецца дзейнасцю дзяржаўнага апарату і судоў.
[Ад лац. juridicus - судовы.]
@юрысдыкцыя, -і, ж. 1. Права праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні.
2. Прававая сфера, на якую распаўсюджваюцца паўнамоцтвы дадзенага дзяржаўнага органа.
Падлягаць чыёй-н. юрысдыкцыі. [Лац. jurisdictio - судаводства, вядзенне суда.]
@юрысконсульт, -а, М -льце, м. Службовая асоба, якая з'яўляецца пастаянным кансультантам пры якой-н. установе па практычных пытаннях права, заканадаўства і абаронцам інтарэсаў гэтай установы ў юрыдычных арганізацыях: судзе, арбітражы і пад.
[Лац. jurisconsultus.]
@юрысконсульцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да юрысконсульта; уласцівы юрысконсульту, належыць яму.
Юрысконсульцкая пасада. Юрысконсульцкая работа.
@юрысконсульцтва, -а, н. Пасада, дзейнасць юрысконсульта.
@юрыспрудэнцыя, -і, ж. Сукупнасць навук аб праве; правазнаўства.
Алеся гэта ўзлавала, бо па пытаннях дзяржавы і права палемізаваў не спецыяліст ад юрыспрудэнцыі, а звычайная настаўніца. Скрыган.
// Практычная дзейнасць юрыста.
[Лац. jurisprudentia.]
@юрыст, -а, М -сце, м. Спецыяліст у галіне юрыспрудэнцыі; практычны дзеяч у галіне права.
Членамі камітэта былі, галоўным чынам, юрысты, якія добра разбіраліся ва ўсіх тонкасцях сваёй навукі. Лынькоў. [Бабка:] - Закон і права за мной. Так і казаў юрыст мне, калі я неяк ездзіла да яго ў горад. Вышынскі.
[Ням. Jurist ад лац. jus, juris - права.]
@юрыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. Жан. даюрыст.
@юрыць, юру, юрыш, юрыць; незак. Разм. Заігрываць, заляцацца.
Бычкі юраць, вясну чуюць. / у перан. ужыв. А дзень юрыў і жартаваў: то з гаем бярозавым, то травіцу гладзіў. Нікановіч.
// Пра рыбу - нераставаць.
Вясною рыба юрыць.
@юс, юса, м. Спец. Назва дзвюх літар у стараславянскім алфавіце, якія абазначалі насавыя галосныя.
○ Юс вялікі - літара Ѫ стараславянскага алфавіта, якая абазначала «о» насавое.
Юс малы - літара Ѧ стараславянскага алфавіта, якая абазначала «е» насавое.
@юсавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да юса, напісаны з юсамі.
Юсавае пісьмо.
@юстыцыя, -і, ж. 1. Правасуддзе, судаводства.
Савецкая юстыцыя. Буржуазная юстыцыя. 2. Сукупнасць дзяржаўных органаў, якія займаюцца судаводствам; сістэма судовых устаноў.
Міністэрства юстыцыі. [Лац. justitia - справядлівасць.]
@юсціравальны, -ая, -ае. Спец. Прызначаны для юсціравання.
Юсціравальны станок.
@юсціраванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл.юсціраваць і юсціравацца.
@юсціравацца, -руецца; незак. Спец. 1. Рэгулявацца, вывярацца (пра механізмы, прыборы).
2.Зал. даюсціраваць.
@юсціраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Спец. Дакладна падагнаць (падганяць), адрэгуляваць (рэгуляваць), выверыць (вывяраць) механізм, прыбор і пад.
Юсціраваць мікраскоп. Юсціраваць інструмент. [Ад ням. justieren - вывяраць ад лац. justus - правільны.]
@юсціроўка, -і, ДМ -роўцы, ж. Спец. Праверка і наладка прыбораў і механізмаў (звычайна оптыка-механічных вымяральных прыбораў).
Юсціроўка аптычных прыбораў.
@юсціроўшчык, -а, м. Спец. Спецыяліст па юсціроўцы.
@ют, -а, Мюце, м. Кармавая надбудова судна, дзе размяшчаюць жылыя, службовыя, а часам і грузавыя памяшканні.
[Гал. hut.]
@ютавы, -ая, -ае. Які знаходзіцца на юце.
Ютавы тэнт.
@ютрань, -і, ж. Ранішняя царкоўная служба.
Плакала маці ў ютрані стоячы: - А не тым я саграшыла, Што сваіх дзяцей я спарадзіла. З нар.
@юты, -аў. Гіст. Германскае племя, якое жыло ў пачатку 1-га тысячагоддзя н.э. на Ютландскім паўвостраве.
[Ням. Jüten.]
@юферс, -а, м. Спец. Круглы драўляны блок без шківа для нацягвання снасцей стаячага такелажу на невялікіх прамысловых суднах.
[Гал. juffers.]
@юха, -і, ДМюсе, ж. Разм. Тое, што і юшка2 (у 1, 4 знач.).
Тым часам каля шалаша Віктар.. гатаваў над агнём юху. Краўчанка. Па карку Баба так дала, Што Пеўню вочы засланіла І юха з Пеўня пацякла. Колас.
◊ Юху спусціцьгл.спусціць.
@юхт, -у, Мюхце, м. Сорт скуры са спецыяльна апрацаваных конскіх, каровіных і свіных шкур.
Боты з юхту.
@юхтовы, -ая, -ае. Які мае адносіны да юхту.
Юхтовы цэх. // Зроблены з юхту.
Юхтовыя боты.
@юшка,
юшка1, -і, ДМюшцы; Р мн.юшак; ж. Металічны кружок, якім закладаюць адтуліну ў коміне, каб не выходзіла цёплае паветра.
Маці.. стаяла ля прыпечка і зачыняла ў коміне юшкі, каб пайшоў дух на выстуджаную за ноч хату. Капыловіч. Каб не здарылася бяда, вокны і юшкі ў коміне перад навальніцай зачыняюць. Грамовіч.
юшка2, -і, ДМюшцы, ж. 1. Страва са свежай рыбы з прыправамі; рыбны адвар.
Увечары, калі прыехаў з горада Шыковіч, яны палілі свой касцёр і на агні варылі юшку; Яраш з сынам паспелі налавіць рыбы. Шамякін.
2.Поліўка (у 1 знач.).
Сабіна з цікавасцю глядзела ў акно. Яна бачыла, як Сабастыян сам сёрбаў лыжкай юшку, спрабуючы, ці ўварыліся грыбы. Сабаленка.
3. Жыжка ва ўсякай страве.
Сёрбай юшку, на дне гушча! З нар.
4.перан. Разм. Кроў.
[Чалавек:] - Сам бачыў, як у Бабруйску на Казначэйскай нейкі дзяцюк сунуў кулаком у храпу гарадавому, а той толькі юшку выцер, лахі пад пахі ды ходу. Грахоўскі.
◊ Пусціць юшкугл.пусціць.
@ююба, -ы, ж. Калючы хмызняк сямейства крушынавых з дробнымі кветкамі, зубчастым лісцем і ядомымі пладамі.