##ShortTitle: Віцебшчына ##LongTitle: Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны ##FrontpageTitle: Віцебшчына ##ExpandArticle: false ##Type: slo ##TitleNote: частка - А ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны. У 2 ч. Віцебск: ВДУ, 2012. ISBN 978-985-517-365-7


Слоўнік змяшчае дыялектную лексіку з гаворак усіх раёнаў рэгіёна, тут упершыню ажыццёўлены максімальна поўны збор народнай лексікі поўначы Беларусі. Слоўнік будзе карысны не толькі для лінгвістаў, але і гісторыкаў, этнографаў, фалькларыстаў, пісьменнікаў, для ўсіх, хто любіць роднае слова.




##HTMLDescription_END @абабіцца зак. Пабіцца, учыніць бойку.
Салдаты так абабіліся. Белішкі Паст. @абабіць зак.
1. Пабіць каго-н.
А ён зноў абабіў сваю жонку. Жукоўшчына Шарк. Рабёнка абабілі. Абруб Глыб.
2. Скасіць.
Пайду, можа, крапіву абаб'ю. Надазер'е Глыб. @абабка ж., бат. Абабак, падбярозавік.
Ля хаты вырасла абабка. Рубеж Беш. У траве ўбачыў абабку. Крынкі Лёзн., Зубава Арш., Камоскі Беш., Азяраўцы Брасл., Горы Чаш.
Параўн. апухлік @абабрыць зак. Пагаліць.
Ён абабрыў сябе і пайшоў да магазіна. Нямойта Сен. @абагнуцца зак. Прагнуцца.
Дзеўкі паселі на лаўку, што тая абагнулася. Галбея Паст. @абагул м., абагулле н. Калгасны двор.
Кожны ранак маці йдзе на абагул. Ордзеж Лёзн. Абагулле поўнае людзей. Залучча Гар. Уранні калхознікі збіраюцца на абагуллі. Марозава, Стадолішча Гар., Сокарава Беш. @абад м. Вобад.
Пачаў гнуць абад. Нурава В.-Дзв. @абадва, абадвы, абадзва, абаі, абая, абодвыя, абоі, абоя, абудва ліч. Абодва.
Мае сыны абадва ў горадзі жывуць. Хацейка Гар. Абадва кныра забілі перад калядамі. Воўкаўшчына Міёр. Што адзін, што другі - абадва роўныя. Каты Шарк. Яны абадзва халастыя. Кураполле Паст. Абаі вядры з вадой. Стаі Леп. Абая браціка загінулі на тэй вайне. Салаўёва Лёзн. Абодвыя роўныя, як адзін. Валынцы В.-Дзв. Яны абоі не прышлі да нас. Ляхаўшчына Паст. Абоя прыходзілі - адзін астаўся, а другі пайшоў. Бугаі Сен. Абудва сыны на цябе не пахожыя. Мікалаёва Міёр. @абадрыш м., асудж. Абадранец.
У добрых бацькоў дзеці абадрышамі ня будуць. Кутняны Пол. @абаі гл. абадва @абайсці зак. Узысці (пра пасаджанае, пасеянае).
У мяне ўжо скора абойдзіць бульба. Сасноўцы Шарк. @абайсціся, абысціся зак. Парабіць хатнюю работу, управіцца па гаспадарцы.
Бабуля абайшлася па хазяйству. Ахрэмаўцы Брасл. Я ўжо абайшлася, магу пасядзець. Ушачы. Хуценька абышлася, заране ўсё парабіла. Амбросенкі Шарк. @абакрыць зак. Накрыць.
Гуркі вечарам трэба абакрыць. Бігосава В.-Дзв. @абалванець зак. Страціць здольнасць ясна мысліць, лагічна разважаць; затлуміцца.
Абалванеіш з гэтымі дзецьмі за дзень. Шантары Докш. Ну, яна абалванела, пятага рабёнка будзіць ражаць. Амбросенкі Шарк. Баба мая зусім ужо абалванела, з работы не вылазіць, хату запусціла. Празарокі Глыб. @абалдуін, абалдуй м., груб., зневаж. Неразумны, дурны чалавек; аболтус.
Хлопцы зараз нейкія абалдуіны. Порплішча Докш. Ай, які ж ты абалдуй. Бораўна Леп.
Параўн. аплэвух, аплэвуш, асялок @абалонка ж. Кавалак (пра сала).
Вазьмі са стала абалонку сала. Празарокі Глыб. @абалонь ж. Абалона, лугавое ўзбярэжжа ракі, якое заліваецца ў разводдзе.
Вясною выведу цялёнка на абалонь. Буднікі Беш. Сёння касіць будзем на абалоні. Ветрына Пол. Сягоня сена дзялілі на абалоні. Мельніца Шарк. @абамкнуцца зак. Замкнуцца, зачыніцца (на замок, ключ).
Абамкнуліся і ў хату не пускаюць. Бортнікі Глыб. @абамшыць зак. Пракласці мохам.
Крепка абамшыў хату, у такую мароз ня ўлезіць. Ляхаўка Дубр. У тым годзе зноў абамшылі мне хату, дык гэтую зіму не мела гора. Велеўшчына Леп. @абаніты прым. Распешчаны, распусны.
А ў свахі ў нашый такій унук абанітый, што страх. Вадзянікі Гар. У іх быў маліц, ну дужа абанітый. Яроненкі Гар. Уціхамір свайго сына: ён у цябе абаніты. Сураўні Шум. @абандуріцца зак. Стаць нахабным, распешчаным, распусным.
Ты ўжэ саўсім у міне абандуріўся. Канашы Гар. @абапнуць зак. Завесіць.
Трэба абапнуць вокны ды ўключыць свет. Іванаўка Гар. @абарацень м., міф. Пярэварацень, ваўкалак.
Гавораць, былі ў нас раньш абарацені. Абруб Глыб., Машканы Сен. @абарбал м., груб. Бесталковы, прыдуркаваты мужчына.
Ой, суседзе, абарбал ты саўсім стаў. Ні панімаіш жызні ты. Гараўцы Міёр. @абарвацца зак. Падарвацца, аслабець ад цяжкай працы.
Абарваўся, калі цягнуў мех бульбы. Ахрэмаўцы Брасл. @абарот м. Кароткая папярочная баразна бульбы.
Нада было б і абароты паганяць, каб к адному месту. Рускі Шум. Пасадзілі дваццаць баразён і тры абароты. Зубава Арш. @абарэц м. Прылада для лоўлі рыбы.
Абарэц - такая сетка на палках. Бікульнічы Пол. @абаснуць зак. Заснуць.
Калі ён абаснець, божа ты мой! Сасноўцы Шарк. @абачнуцца зак. Прачнуцца.
Рана татка абачнуўся кароў у поле выганяць. Шаркоўка Леп. Сёння абачнулася ў пяць часоў і не заснула болій. Завер'е Брасл. Хаця б свякроўка не абачнулася. Малыя Смалянцы Чаш. @абачыць зак. Убачыць.
І тады я яго абачыла. Баравуха Пол. @абая гл. абадва @аббіцца зак. Пабіцца, моцна ўдарыцца.
І як жа я сільна аббілася! Заазер'е Тал. @абвадзянець зак. Зрабіцца вадкім, звадзянець.
Кісель зусім абвадзянеў. Казлоўшчына, Ляхаўшчына Паст., Празарокі Глыб. @абвалаканік м. Кажух, пакрыты сукном.
Адзень абвалаканік, калі пойдзеш у хлеў. Дунілавічы Паст. @абваліцца зак. Страціць прытомнасць, упасці непрытомным.
Як убачыла яго, так і абвалілася. Другі чалавек вярнуўся. Выгада Сен. @абваранікі мн. Бульба, звараная ў лупінах.
Зварылі на абед абваранікі дый паелі з кіслым малаком. Ваяводкі Віц.
Параўн. абіранка @абварыць зак. Апарыць.
Во нядоля, руку абварыла. Більдзюгі Шарк. @абветрыць зак. Падсохнуць на ветры.
Думалі малаціць жыта, але няхай трохі абветрыць после дашчу. Мікуліна Глыб. @абвярнуць зак. Ахінуць чым-н. з усіх бакоў, абгарнуць.
Абвярні кнігу, патрэпліш. Залессе Глыб. Абвярні цвяты хоць бумагай. Новыя Валосавічы Леп. @абгаворлівы прым., неадабр. Які абгаворвае, нядобразычліва выказваецца пра каго-н., ілжывы.
А во яна абгаворлівая баба. Астроўшчына Пол.
Параўн. абсудлівы @абгалочаны прым. Збяднелы.
Абгалочаныя булі людзі пры панох. Кавалі Глыб. У вайну саўсім абгалочаныя булі. Абруб Глыб. @абгаркі мн.
1. Выжарына.
На абгарках мы назбіралі баравікоў. Грыцы Глыб.
2. Папялішча.
Пасля вайны вярнуліся на абгаркі. Галбея Паст. @абгародка, абгарожа ж. Агароджа.
Абгародку даўно красіць нада. Гута Паст. Абгарожа ў нас высокая. Порплішча Докш. @абгарэлак м. Абгарак.
У печцы астаўся вялікі абгарэлак. Ластавічы Глыб. @абглызаны дзеепрым. Абгрызены.
А яблані нашы ўжо абглызаны зайцамі. Узмёны Міёр. @абглядзіны, агляды толькі мн., абрад. Агледзіны дзяўчыны перад сватаннем.
Праз нядзелю мая сястра паедзіць ў абглядзіны. Гута Паст. Хутка прыедуць да нас у агляды. Ігнацішкі Паст. @абгнілы дзеепрым. Спарахнелы.
У лесе не так і шмат абгнілых пнёў. Камайск Докш. Абгнілая балка правісла. Езярышча Гар. @абгніць зак. Спарахнець.
Хата старая, ужо абгніла. Ноўка Віц. @абгоіцца зак. Загаіцца, зажыць (пра рану).
Зрабілі апірацыю на вочы, павінна абгоіцца. Галбея Паст. @абгортваць незак., с.-г. Акучваць.
Хопіць аддыхаць, пара абгортваць бульбу. Суша Леп. После дожджыку будзім абгортваць бульбу. Ёды Шарк. @абграбаць незак. Зграбаць сена ў валы.
Пойдзем сена абграбаць, ужэ сухое. Кудзіны Гар. @абдзелаць зак. Залатаць.
Трэба абдзелаць штаны, саўсім абарваліся. Сокарава Беш. @абдзерка, абдзёрка, абдзірка ж. Мука шатраваная.
Дзелалі з абдзеркі бліны. Езярышча Гар. Змалоў абдзёркі пудоў шэсць. Барсукі Дубр., Чорнае Паст. Раней паедзеш у калхоз, абдзіркі купіш, дык цэлых паўгода свінней корміш. Маргавіца Докш. @абдзецца зак. Ухутацца, цёпла апрануцца.
Абдзелася, як куль, усё роўна як у каляднік. Псуя Глыб.
Параўн. ашушкацца @абдзець зак. Апрануць.
Нада малага абдзець на вуліцу. Свяча Беш. @абдзёрак м. Кавалачак бульбы, які застаецца пасля яе здрабнення на тарцы.
Абдзёркі не выкідвалі, іх варылі курам. Абруб, Кавалі Глыб. Дзяры бульбу і ні кідай абдзёркі. Дабея Шум.
Параўн. абцёрак, агрызак @абдзёрка гл. абдзерка @абдзіранец м. Абадранец.
Да нас на двор прыбіўся нейкі абдзіранец. Ветрына Пол. Надзенься, а то ходзіш як абдзіранец які. Кушлікі Пол. З такім абдзіранцэм і гаварыць ня хочыцца. Высачаны Лёзн. @абдзіранка ж., кулін. Страва з тоўчанай у ступе пшаніцы, забеленая малаком.
У тых, у каго балеў жывот, ці печая, ці яшчэ што такое, лепшая яда была абдзіранка. Германавічы Шарк. @абдзірка гл. абдзерка @абдзірны прым. Шатраваны; прыгатаваны з зерня, падвергнутага шатраванню.
Абдзірная мука ў нас для ската. Варашылы Сен. @абдуванчык, адуван, адуванец м., бат. Дзьмухавец.
Аднымі абдуванчыкамі зарасло поле. Шантары Докш. Адуван цвіціць, а потым ляціць абы-куды. Гарэлькі Дубр. У голад мы елі адуваны. Абольцы Тал. Там, ля лесу, усё поле ў адуванцах. Адуванец палезны. Шэпелева Глыб. Адуванамі ўсё поле зарасло, німа чаго касіць. Дзёрнавічы В.-Дзв. @абдуць зак., безас. Уздуць, раздзьмуць.
Карову сёння абдуло. Бачэйкава Беш. @абед м., абеддзе н. Полудзень, сярэдзіна дня.
Ужэ абед, трэба кароў ісці даіць. Стайкі Віц. Абеддзе на дварэ, а ён ляжыць. Барсукі Дубр. @абедашні прым.
1. Абедзенны, прызначаны для абеду.
Абедашні перапынак вельмі малы. А абедашні суп ужэ з'елі? Мікалаева Міёр.
2. Паўдзённы, які мае адносіны да паўдня.
Там у жбанку малако абедашняе стаіць. Паліцы Беш. Мы папілі абедашняга малака. Ляды Дубр. @абеддзе гл. абед @аб'еддзе, аб'еддзя н., зб. Рэшткі сена.
Сена не асталася зусім, адно аб'еддзе. Мікалаёва Міёр. Вот ні знаю, куды аб'еддзе дзяваць. Турчына Міёр. Сабяры аб'еддзе і занясі ў пуню. Сураўні Шум. Аб'еддзе ад каровы каню атнашу. Снегі Міёр. Пайду аб'еддзя вынесу. Сцяпанавічы Гар. @аб'едзіны толькі мн. Аб'едкі.
Пасля снедання столькі аб'едзінаў асталося. Шантары Докш. @абедкаваць незак. Абедаць.
Ці пара ўжо абедкаваць? Камайск Докш. Пойдзем ужо з поля абедкаваць. Новая Вёска Докш. Паглядзі на сонца, паўдзён ужо, абедкаваць пара. Беразіно Докш. @абеднік м. Гаршчок (невялікі).
Крупнік у абедніку закіс. Слабада Віц. Абеднік з вячэрай паставілі. Янкі Докш., Высачаны Лёзн. @абеі, абея, абюдзві ліч. Абедзве.
Жылі з намі абеі цёткі маі. Парыхі Лёзн. Абея ні разу ўмесці ні булі ў нас. Барсукі Дубр. У яго раненыя абея нагі. Гомель Пол. Абюдзві сястры грабуць сена. Урбаны Брасл. @аберуч прысл.
1. Абедзвюма рукамі (абхапіць, узяць што-н.).
Ухваціў аберуч маю руку. Камень Леп.
2. Папераменна, то ў адной, то ў другой руцэ (несці што-н.).
Марынка аберуч несла гэтую торбу. Арханава Міёр.
3. Разам.
Той зімой восем чалавек жылі аберуч з намі ў нашай хаці. Нурава В.-Дзв. @аб'ехаць зак. Асунуцца, змарнець.
Аб'ехала Галя пасля пахарон. Сасноўцы Шарк. @абечка ж.
1. Вобад рэшата, сіта і інш.
Здзелаў абечку для сіта. Абыдраў старую ліпіну і здзелаў абечку ў рэшата. Сакольнікі Віц.
2. Круг з лубу для намотвання пражы.
Було, на абечка маталі ніткі. Боркавічы В.-Дзв. @абея гл. абеі @абжаліць зак. Абскардзіць.
Прыгавор трэба абжаліць. Акунёва Міёр. Усё-ткі абжалілі рашэнне суда. Мікалаёва Міёр. @абжаргаць
I зак. Падрапаць (руку, твар і пад.).
Пайшла ў лес, дык у кустах абжаргала ўсе рукі. Альхоўцы Шарк.
Параўн. абшкумаціць
II таксама абжыргаць, ажаргаць, ажыргаць зак. Асядлаць, сесці верхам на што-н.
Паглядзі, наш малы абжаргаў барана і паехаў. Стралкі В.-Дзв. А ён абжаргаў мяне і не пускаіць. Таўкіні Шарк. Малец абжаргаў парог і выкаціўся з хаты. Пашкі Шарк. Помню, малы абжыргаіць галень і бегаіць за курамі. Сахнавічы Глыб. Унук ажаргаў дзеда, як каня. Лужкі Глыб. Ажыргаў услон і сядзіць, як на кані едзіць. Сакольнікі Віц. @абжога ж. Апёк.
А абжога і сёння ныіць. Бачэйкава Беш. @абжыгчы зак. Апячы крапівой.
І трэба ж было яму так абжыгчы рукі. Казлоўшчына Паст.
Параўн. абкастрыць, абстраківіць, абстрыкаць @абжынкі толькі мн., абрад. Дажынкі.
Абжынкі даўней весела гулялі. Слабада Докш., Сушчова Віц. @абжыргаць гл. абжаргаць II @абжырны прым. Тлусты, укормлены.
У суседкі такі абжырны кабан. Казлоўшчына Паст. @абіджываць незак. Крыўдзіць.
Яго ніхто не збіраўся абіджываць, і нечага пустое прыдумляць. Стаі Леп. @абімы толькі мн. Абдымкі.
Ідзі да бабулі ў абімы. Лялеўшчына Гар. @абірака аг., асудж. Злодзей.
Да яе ўчора нейкі абірака залез, дык капусту ўсю вынес. Арханава Міёр. Абірака абабраў у нас ні адну хату. Мікалаёва Міёр. @абіранка ж., адз., кулін. Бульба, звараная ў лупінах.
Сягоння я сваім абіранкі наварыла. Урбаны Брасл. Мы любім абіранку, яе можна парэзаць і патушыць. Германавічы Шарк.
Параўн. абваранікі @абірычыць зак., экспр. Астрыгчы.
Мой кум быў масцер абірычыць валасы. Нурава В.-Дзв. Я свайго малога абірычыла, толькі чубчык аставіла. Лужкі Шарк. @абіцік, адбіцік м. Гліняны збанок з адбітым горлам.
Я там табе малако ў абіціку паставіла. Латыголічы Чаш. Кіслае малако стаіць у адбіціку. Баева Дубр. @абіякі мн. Абутак на драўлянай падэшве.
У школу я хадзіла ў абіяках. Прошкава Глыб. @абкалот м., зб., абкалоткі мн. Абмалочаныя снапы жыта.
Абкалот склалі ў сараі на падсцілку карове. Зазер'е Гар. Абкалот высушвалі і складвалі. Падбярэззе Тал. Абкалоткі складзіце ў амбар. Шарагі Міёр. У абкалотках капашыліся куры. Залясінкі Шарк. @абкастрыць зак. Апячы крапівой.
Ціплят іскала, усе ногі абкастрыла. Гарбачэва Рас.
Параўн. абжыгчы, абстраківіць, абстрыкаць @абкідка ж. Абвязванне, упрыгожванне вяззю.
А вось абкідку я не ўмею рабіць. Мікалаёва Міёр. @абкладны, акладны прым. Абложны (пра дождж).
Во, сянне дождж абкладны. Грабяніца, Заронава Віц. Дошч, мабыць, акладны будзе, вельмі ж зацягнула неба. Жоўніна В.-Дзв. Акладны дошч будзіць. Пліса Глыб. Неба сівое, страшное, як пашоў акладны дошч, дык добрую нядзелю пагоды ня будзець. Германавічы Шарк. @абкопкі толькі мн., абрад. Дакопкі.
Прыходзь сёння на абкопкі. Вымна Віц. @абкосак м. Касмык травы на скошанай сенажаці.
На пакосе астаўся адзін абкосак. Заазер'е Гар. Не адолеў ты ўжэ тэй абкосак. Нярэйша Сен. Не хадзі басанож па абкоскам. Краснаполле Рас. @абкрапівіцца зак. Апячыся крапівой.
Тут не ідзіце - абкрапівіцеся. Кісялева Тал. @аблабаніць, аблачбаніць зак., экспр. Абстрыгчы вельмі коратка.
Апяць аблабаніць цябе. Смалоўка Гар. Ну ты мяне і аблабаніў, тры валасіны засталося. Дольдзева Сен. Во, дзед унучка аблачбаніў, людзі разбягуцца. Латышы Глыб.
Параўн. абчыканіць @абласуціць зак., экспр. Ашукаць, падмануць.
Гэтыя падросткі абласуцілі мяне, як малую якую. Мікалаёва Міёр.
Параўн. амманіць, ачмуціць, ашалапуціць @аблаташыць зак. Абарваць, абабраць (садавіну).
У мяне яблыкі яшчэ зялёнымі аблаташылі. Бачэйкава Беш. Аблаташылі старую яблыню поўнасцю. Мікалаёва Міёр., Запруддзе Шарк. @аблахаць зак., экспр. Абхадзіць.
Увесь лес аблахаіш, а грыба ня знойдзеш. Латыголічы Чаш. @аблачбаніць гл. аблабаніць @аблетак, аблётак м. Жывёліна, якая пералетавала.
Твой аблетак нейкі худы. Не сальны будзе. Цімошкава Міёр., Малы Поўсвіж Леп., Прыдвор'е Чаш. Цёлка ў нас аблётак. Астроўна Беш. @аблетнік м., толькі адз., зб. Дровы, нарыхтаваныя вясной.
А мне ўжо воз аблетніку прывезлі. Прыдвор'е Чаш. Бралі дровы з сухога аблетніку, чуркі са дзве. Малы Двор Беш., Малы Поўсвіж Леп. @аблётак гл. аблетак @аблівака, абліваха ж., аблівень, аблой м. Зімовы дождж; галалёд.
На машыне ні праедзіш, ноччу аблівака такая була. Верхняе Глыб. На дварэ абліваха, хадзіць страшна. Івесь Глыб. Сёння на двары абліваха, заваліцца можна. Савенічы Сен. За ноч аблівень усю дарогу засцякліў. Астроўшчына Пол. На дварэ аблівень, ні прайсці ні праехаць. Далёкія Брасл. Нікуды ні выйсці, такі аблівень. Макаравічы, Тумілавічы Докш. Такі аблівень на двары. Ласіца Паст. Учора йшлі ў такі аблівень. Антаполле Чаш., Псуя Глыб., Новыя Валосавічы Леп., Паташня, Снегі, Ясева Міёр., Нярэйша, Ульянавічы Сен. Такі аблой быў, чуць з дзедам ногі не паламалі. Барсукі В.-Дзв. Аблой, Дзвіну нікак не перайсці. Бароўка, Бігосава, Боркавічы В.-Дзв. @абліца ж. Плотка.
З рібы прінёс толькі трі абліцы. Дворышча, Забор'е Рас. @аблога ж., абложнік м. Дождж абложны, абкладны.
Аблога акбклала ўсё вакол. Загарадна Лёзн. Ужо тры дні абложнік ідзець. Чарэя Чаш. Як неба аблажыла, будзе абложнік. Дзегцяры Брасл. @аблой гл. аблівака @аблок м., аблока ж. Воблака.
Глядзі, які аблок, пеўне, дошч будзе. Баруны Брасл. Аблокі ўсё неба абклаўшы. Рубеж Брасл. Белая аблока на сінім небе - хораша! Бугаі Сен. @аблуда ж. Няправільная, памылковая думка.
Ай, зноў нейкая аблуда ў галаве. Прыдвор'е Чаш. @аблунець зак., груб. Здурнець, зрабіцца ненармальным.
На старасці гадоў зусім аблунеў. Бадзінава Пол., Старое Сяло Віц., Грыцы Глыб. @аблюбіць зак. Упадабаць, выбраць.
Мы аблюбілі гэтыя мясціны. Ясюкі Паст. @абмалоткі, абмалоціны толькі мн., абрад. Свята з выпадку заканчэння малацьбы.
Хутка ўжо будуць абмалоткі. Ластавічы Глыб. Закончылі работу, можна й абмалоціны гуляць. Лашукі Паст. Малацілі талакой, а тады разам гулялі абмалоціны. Лукашова Паст., Бугаі Сен. @абманка
I ж. Гумавая соска для груднога дзіцяці, пустышка.
Дай дзіцяці абманку, яно спаць хоча. Станіславова Дубр., Вісяты Міёр., Шыці Шарк.
II ж., бат. Падобны да баравіка ядавіты грыб, які сінее ад дотыку.
Многа грыбоў сёліта добрых, але ёсць і абманкі. Мількі Брасл.
Параўн. атраўленік @абмараць зак. Запэцкаць.
Дзе ты так абмараў рубаху? Празарокі Глыб. @абмароз м. Іней.
На зямлі сёння ўжэ абмароз. Ляды Дубр. @абмашка ж. Промах, памылка, недагляд у чым-н.
Абмашка ў цябе выйшла. Барсукі Дубр. @абмешка ж.
1. Вотруб'е.
Абмешка скаціне ўжэ закончылася. Капыльшчына Міёр. Многа было абмешкі, маці карміла ёй свінней. Папшулі Міёр. Прынесі шчэ абмешкі. Зябкі, Юркава Глыб. Абмешку добра парсючок есць. Ветрына Пол.
2. Сорт мукі, які ідзе на корм жывёле.
Намалоў абмешкі мех, будзіць надоўга свінням абмешваць. Сакольнікі Віц., Мосар Глыб., Станіславова Дубр., Зябліны Шарк. @абмолак м., толькі адз., зб. Дробная салома пасля малацьбы.
Абмолак пасцяліць карове трэба. Шарагі Міёр., Залясінкі Шарк. @абмылак м. Змылак.
Мыла ў нас няма, вазьмі абмылак. Лісуны Арш. Абмылак ляжыць на лаўцы, вазьмі і памый рукі. Ваяводкі Віц., Суднікі, Якаўлевічы Арш., Урбаны Брасл., Сар'я В.-Дзв., Мяжа, Сяло Гар., Новы Пагост Міёр., Машканы Сен. @абмыліцца зак. Памыліцца.
Ой, як я абмылілася! Старое Сяло Віц. @абмылка ж. Памылка.
Такую абмылку дапусціў, не магу прасціць сабе. Цімошкава Міёр. @абмылкі толькі мн. Мыльная вада.
У абмылках памый атнімку. Сакольнікі Віц. Пасля мыцця бялья астаюцца абмылкі. Варашылы Сен., Каханавічы В.-Дзв., Двухполле Гар., Матырына Леп., Клясціцы Рас., Алексінічы Сен., Лескавічы Шум. @абмялкі толькі мн. Адходы пры апрацоўцы льну церніцай; атрэп'е.
Знясі на чардак абмялкі. Грышына Рас.
Параўн. атропкі, атрэпы @абнадзіцца зак. Панадзіцца.
Вось абнадзіўся хадзіць сюды, што і мятлой ня выгнаць. Савенічы Сен. @абначаваць зак. Заначаваць.
Застаньцеся абначаваць, бо ўжо цёмна на двары. Вярцінскія Паст. Я абначавала ў суседкі. Чорнае Паст., Празарокі Глыб. @абнізіцца зак. Знізіцца, апусціцца.
Неба абнізілася - можа, дождж пойдзе. Ляхаўшчына Паст. @абнішчаць зак. Змарнець, схуднець.
Ня есць нічога маладзіца, абнішчала, нешта нездарова. Пліса Глыб. @абношка ж., адз. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх лапках.
Пчолы абношку нясуць у соты. Кушняроўка Чаш. @абношкі мн. Абноскі, лахманы.
У мяне ўвесь чардак закіданы абношкамі. Порплішча Докш. @абняхаіцца зак. Абяссілець, аслабець, знемагчы.
Бабка саўсім абняхаілась, нічога ўжо ня дзелаець. Клясціцы Рас. @абодвыя, абоі гл. абадва @абой м., адз. Шпалеры.
Хату абклеіла цвятастым абоем. Старое Лядна Леп. @абораваць, аборываць незак., с.-г. Абворваць.
Пара бульбу абораваць. Ляхаўшчына Паст. Аборываць бульбу трэба, запрагу каня. Мікалаёва Міёр. @аборак м. Нізкае, забалочанае месца сярод поля, зарослае травой або хмызняком.
Пойдзем касіць аборак. Баева Дубр. @аборнік м., с.-г. Плужок для абворвання бульбы, акучнік.
Аборнік зламаўся, трэ пазычыць у суседа. Казлоўшчына Паст. Нада было абчысціць аборнік, бо заржавеўшы. Дрысвяты Брасл., Ляхаўшчына, Чорнае Паст.
Параўн. абсыпнік @аборываць гл. абораваць @абоя гл. абадва @абпахаць зак. Абмесці.
Колькі можна цібе прасіць, каб ты сажу абпахала? Іказнь Брасл. @абпытываць незак. Апытваць.
Немцы абпытывалі ўсіх кругом пра парцізан. Асташэва Лёзн. @абрабіць зак. Абвязаць кручком.
Звязала істопкі, а абрабіць не магу. Капыльшчына Міёр. @абрабляць незак. Абвязваць кручком.
Абрабляй па краю белымі ніткамі, каб кайма відалася. Дрыгучы, Мікалаева Міёр. @абразанікі, адразанікі, атразанкі, атрізанікі, атрізанкі, адрэзкі мн.
1. Старыя боты з адрэзанымі халявамі.
Цэлы дзень адхадзіла ў абразаніках. Сокарава Беш. Сёлета наліло столькі вады, што ў адразаніках не прайсці. Арханава Міёр. Прынесі мне тыя атразанкі. Урбаны Брасл. Вазьмі ўступі атрізанікі, а то ісці граска. Укля Брасл. Ціпір у атрізанках горячо хадзіць. Вялікае Сяло Сен. Адрэзала халявы, цяпер адрэзкі нашу. Сяляўшчына Рас., Камоскі Беш., Залессе, Лужкі Глыб., Лазоўка, Шацяні Сен., Заазер'е Тал.
2. Галошы.
Дзе мае адразанікі, у хлеў у чым пайду? Новы Пагост Міёр. На валенкі атрізанікі надзівалі, каб ні змоклі. Мікалаёва Міёр. Адзівай маі атразанкі, я буду боты адзіваць. Шыбекі Арш. Я ў хлеў усягды атразанкі надзяваю, калі спраўляцца іду. Коравічы Чаш. @абразаць незак. Чысціць (пра бульбу).
Абразала старую бульбу. Ляхаўшчына Паст. @абрамізіць зак. Абразіць, прынізіць.
Абрамізіла мяне брыгадзірша ні за што. Псуя Глыб.
Параўн. асцябаць @абрамовак м. Верхняя рама ў акне.
Абрамовак у каждым акне ёсць. Дразды Беш. @абранак м. Рубанак.
У яго руках абранак знаў сваё места. Дуброва Беш. @абрасець зак., безас. Выпасці (пра расу).
Пойдзім касіць, як трошку абрасеіць. Псуя Глыб. @абрасціцельны прым. Ветлівы, далікатны.
Які абрасціцельны ў дзеўкі кавалер. Камаі Паст. @абрат м., адз. Адгон; малако, з якога сепаратарам адагнана смятана.
Выліла абрат свінням. Ляхаўшчына Паст. Набері абрату, сквасіш на блінцы. Прудок Гар. @абраць зак. Сабраць, выбраць.
Абрала гуркі, два вядры будзя. Ляхаўшчына Паст. @абраця, абрыця, абротка ж. Аброць.
Абраця буваіць з цугламі і без цуглаў. Ясева Міёр. А куды там! У Орліка дажа абраця і дуга новыя. Снегі Міёр. Абрыця чуць налезла каню на галаву. Укля Брасл. Абрыцю ў сені на гвоздзь павесіў. Шыці Шарк. Выкупіў каня з аброткай. Кветча Леп. @абробіцца зак. Запэцкацца.
Ідзі памыйся, а то абробілася дужа. Стралкі В.-Дзв. @аброжак м. Нашыйнік.
Надзень сабаку аброжак. Нурава В.-Дзв. А што гэта твой Жук без аброжка ходзіць? Цімошкава Міёр., Ляхавічы Леп., Клясціцы Рас., Гарадзец Шарк., Вішня Шум. @абрончка ж. Пярсцёнак.
У ее такіе дарагіе абрончкі. Масленікі Паст. @абротка гл. абраця @абротнік м. Повад пры аброці.
Вазьмі абротнік у рукі дый вядзі каня. Станіславова Дубр. @абруб
I м. Мяжа, край.
Арі вон да куста, там абруб. Целяшова Гар.
II м. Зруб.
Абруб ставілі новый. Высачаны Лёзн. @абруды мн. Ніжняя частка дзежкі, цэбра.
Дзежка ў абрудах рассохлася. Ясева Міёр. @абрузгнуць зак. Апухнуць, ацячы (пра рукі, ногі, твар).
У міне ногі абрузглі дужа. Сакольнікі Віц. @абрусак м. Абрус.
Мой абрусак вубіваны кветкамі. Астроўна Беш. @абручык м. Пяльцы.
Узяла абручык вышыць узор. Чэрнева Брасл. @абрыдзоны прым. Надакучлівы.
Гэны чалавек такі ўжэ абрыдзоны. Смалоўка Сен. Кыш, гогалі абрыдзоные! Камаі Паст. @абрыця гл. абраця @абстава ж., адз. Мэбля, абстаноўка ў доме.
Абстава ў даміні ў яго харошая. Язна Міёр. @абстраківіць, абстрыкаць зак. Апячы крапівой.
Лыткі абстраківіла ў ягодах, чэшуцца дужа. Сяляўшчына Рас., Губіца Шум. Пайшла на агарод і абстрыкала рукі. Дрыгучы, Мікалаёва Міёр., Казімірова Пол., Клясціцы Рас.
Параўн. абжыгчы, абкастрыць @абсудлівы прым. Які абгаворвае, нядобразычліва выказваецца пра каго-н., ілжывы.
Наша суседка вельмі ж ужо абсудлівая. Фарынава Пол.
Параўн. абгаворлівы @абсцёбаць зак. Абабіць, абмалаціць.
Нада абсцёбаць жыта, ужэ сухое. Бандуры Шум. @абсыпнік м., с.-г. Акучнік, плужок для абворвання бульбы.
Абсыпнікам бульбу абсыпаім, ганяім. Ясева Міёр.
Параўн. аборнік @абуванікі гл. абутка @абуванне, абування гл. абутка @абудва гл. абадва @абузвечча н., зб. Непрыгожае адзенне.
Нейкае абузвечча сабе пакупляюць, страх глядзець. Слабада Шум. @абутка ж., зб., абуванне, абування, абуўё н., зб., абуванікі мн. Абутак.
Зімовая абутка ў мяне ёсць. Казяны Брасл. А абуванне ж у яе ўсякае ё. Надазер'е Глыб. Абуванне крэпка падаражала. Крынкі Лёзн. Нада старае абуванне на шуметнік вынесці. Бачэйкава Беш. Абування сабіралі, кідалі цераз забор, варажылі. Пліса Глыб. А дзе ж тваё абуўё? Старое Лядна Леп. Недзе ж на гары, мусіць, і ляжаць такія абуванікі. Боркавічы, Крывасельцы, Стралкі В.-Дзв., Залессе, Папшычы, Пліса Глыб., Ліпаўкі Докш., Новыя Валосавічы Леп., Балаі, Мікалаёва, Сухавежа Міёр., Клясціцы Рас., Выгада, Расходнае Сен., Савуткі Шарк., Слабада Шум. @абхадзіцца, абходзіцца, абхожвацца, аходжвацца незак. Рабіць хатнюю работу, упраўляцца па гаспадарцы.
Трэба ісці абхадзіцца каля скаціны. Станіславова Дубр. Нада ўжо абхадзіцца, а то цёмна будзіць. Прамышляды Паст. Трэба рана ўставаць, абходзіцца цяжка ўранку. Дрысвяты Брасл. Пайду абхожвацца, спаць хутка пара. Павулле Уш. Пайду аходжвацца, а то засядзелася. Папкі Шарк., Баруны Брасл, Мосар Глыб., Мікалаёва, Сухавежа, Язна Міёр., Вярэнькі, Дунілавічы, Турлы Паст., Ёды, Таўкіні Шарк. @○ абхадзіць бульбу незак. Скідваць зямлю з каліваў бульбы пасля акучвання.
Абхадзіла бульбу аж цэлы дзень - ох і замарылася. Астрэйкава Віц. @абхлюпацца зак. Апырскацца.
Абхлюпаўся граззю так, што й вачэй не відаць. Мікалаёва Міёр. @абходзіцца гл. абхадзіцца @абхожвацца гл. абхадзіцца @абцепкацца зак. Абтрапацца, падрацца па краях (пра вопратку).
Рукавы ў рубашцы абцепкаліся, і як паправіць? Лашукі Паст. @абцёрак м. Кавалачак бульбы, які застаецца пасля яе здрабнення на тарцы.
Кідай абцёркі ў вядро. Гарадок.
Параўн. абдзёрак, агрызак @абцэнькі толькі мн. Абцугі.
Нашто браў абцэнькі? Трэба на места класці. Сідараўка Арш. @абцямнець зак., безас. Пацямнець.
Ужо зусім абцямнела, а малец з азяра не прыйшоў. Двухполле Гар. Капалі бульбу, покі абцямнела. Яроненкі Гар. @абчарсцвець зак., безас. Падсохнуць, падшэрхнуць.
Абчарсцвеіць на дварэ, тады пойдзіш у снігоўцах. Латкова Шум.
Параўн. акаліцца @абшарпацца зак. Знасіцца, падрацца (пра адзенне).
Касцюм саўсім абшарпаўся. Верамееўшчына Дубр. @абшкумаціць зак. Падрапаць (руку, твар і пад.).
Глядзі не ўпадзі, а то абшкумаціш нагу. Зубава Арш.
Параўн. абжыргаць I @абшлындаць зак., экспр. Абхадзіць без мэты.
Ці ўсё ўжо абшлындаў? Асташэва Лёзн. @абшумлены прым. Шумны.
Учора быў такі абшумлены дзень. Шалыгі Віц. @абшурпаны дзеепрым. Абшарпаны, падрапаны.
Увесь падмурак ужо абшурпаны. Мікалаёва Міёр. @абшчалепіць зак. Абхапіць рукамі, моцна абняць.
Малыя мы баяліся ў бані мыцца, абшчалепім усе учацвяром матку, а яна на нас ругаецца. Турлы Паст.
Параўн. ашчапіць @абыдзень прысл. У адзін дзень.
Абыдзень абярнуліся ў Мінск, да ўрача ездзілі. Лашукі Паст. @абысціся гл. абайсціся @абюдзві гл. абеі @абяртня ж. Луста.
Вазьмі абяртню пірага паспытай. Дзеркаўшчына Глыб. @абярэга ж. Стрэшка над стажком.
Дзед абярэгу змайстраваў, а то ўдруг дождж пойдзе. Вялікія Смалянцы Чаш. @абярэжак м. Ускраек (лесу).
З акна нашай хаты абярэжак лесу відаць. Дразды Беш. @абясціць зак. Паабяцаць.
Даўно сын абясціў прыехаць улетку. Нярэйша Сен. Абясціў прісці, а самога й след прастыў. Выгада Сен. @авад м., заал.
1. Авадзень.
Авад пакусаў карову, няма як падаіць. Галубчыкі Глыб. Авад вельмі моцна кусаецца. Новы Пагост Міёр. Авады закусалі кароў. Чорная Лаза Чаш., Порплішча Докш., Малыя Смалянцы Чаш.
Параўн. асляпень
2. зб. Авадні.
Авад сёння дужа кусае кароў. Мосар Глыб. На полі сёння страшэнны авад. Ахрэмаўцы Брасл., Слабада Глыб., Даўгінава, Павяцце Міёр., Жукоўшчына, Каўшэлева Шарк. @авер, агір, арэй м., толькі адз., бат. Аер.
З ракі вельмі цягне аверам. Неўгадава Чаш. Агірам добра валасы мыць. Глыбокае. На Духу арэй быў абізацельна. Ларынаўка Арш. Арэй на беразе ракі расце, раней хлеб пяклі на арэі. Турчына Міёр. @авеўкі толькі мн. Адходы пры веянні збожжа.
Пяць куч авевак навеялі. Дрысвяты Брасл. Авеўкі нада было аднясці на шуметнік. Укля Брасл.
Параўн. азаддзе @авёрка ж. Вавёрка.
Сёння авёрка ля слівіны скакала. Адкуль узялася? Вялікае Сяло Сен. У лесе нашым авёрак многа. Баршчоўка Віц., Порплішча Докш. @авір'янка, авір'янаўка ж., толькі адз. Валяр'янавыя каплі.
Дай хутчэй авір'янкі, так серцэ закалаціла. Дроздава Тал. У апцеку схадзіла, авір'янаўкі купіла. Рэдзькі Дубр., Белая Ліпа Сен., Селішча Гар. @авулька ж. Авечка.
Авулькі нашы на полі. Абрамава В.-Дзв. Бабуля, твае авулькі на гародзе капусту патапталі. Туркова Міёр. @авячнік м. Воўк, які бярэ авечак.
Калі ж пойдзем на авячнікаў? Бугаі Сен.
Параўн. аўцаед @авячына ж., адз. Авечае мяса.
На абед з'ясі авячыны, свежая. Бортнікі Глыб. @агадаць зак. Расстарацца, дастаць.
Агадала ў суседкі грошай хоць на хлеб. Аколіца Рудава Брасл. Трэба грошай агадаць і купіць абуванне. Баева Дубр. @агазлівы прым. Назойлівы.
Ён і змалку быў агазлівы. Усюды ўлезіць, дзе ні просюць. Зямцы Шум. @агалец м. Свавольнік.
Агалец гэты зноўку ня слухаецца. Галубава В.-Дзв. @агаломіцца зак., экспр. Апамятацца, разабрацца ў новых, нечаканых абставінах.
Пакуль агаломіўся на базары, грошы ўкралі. Віраўля Гар.
Параўн. ацяміцца @агалузіцца зак. Прывесці сябе ў парадак, агледзець сябе.
Табе трэба агалузіцца, запусціўся ты. Нямойта Сен. @агародзіна ж., зб. Агародніна.
Суш такая, агародзіна сасохла. Ахрэмаўцы Брасл., Трабаўшчына Шарк. @агдзе прысл. Дзе.
Агдзе хочыць, там і ходзіць ноч. Дабрамыслі Лёзн. @агір гл. авер @аглабліна, аглобня ж. Аглобля.
Атсякі аглабліну бярёзовую, як дамой паедзіш. Выхадцы Лёзн. Аглобня зламалась шчэ ў дарозе. Горкі Шум. @аглавушыць зак., экспр. Моцна ўдарыць знянацку, аглушыць.
Ён так мяне аглавушыў, што ледзь ачуняў. Гаршчэўшчына Тал. @аглобня гл. аглабліна @аглодак м. Агрызак.
Аглодкі кідай у вядро. Юркава Глыб. @агляды гл. абглядзіны @агляк м. Тоўстае абгарэлае палена.
Вёска наша была спалена, адны аглякі кругом ляжалі. Бярозкі Докш. @агнездавацца зак. Пасяліцца (пра людзей).
Вот мы і агнездаваліся ў новай хаце. Зарэчча Тал. @агніво н. Крэсіва.
Замест спічак было агніво. Сухавежа Міёр. @агнянка ж. Вогнішча.
Распалім вечарам агнянку каля ракі і сядзім, бульбу пячом. Быцава Беш. @аграбаць незак. Збіраць рой у раёўню.
Калі нада, я пчол аграбаю. Кісялева Тал. Учора аграбалі рой. Кушняроўка Чаш. @аграбеліна, аграбельня ж. Грабільна, ручка ў граблях.
Саступі з аграбеліны, бо можаш параніцца. Сураўні Шум. У мяне паламалась аграбельня. Нада новую дзелаць. Вялікае Сяло Сен. @аграблі толькі мн. Граблі.
Ну куды ж аграблі ставіш, як дадуць па лбе, дык дзясятаму закажыш. Шупені Тал. Беры аграблі, пойдзем на сена. Капланы Сен. Доня, за аграблямі схадзі. Занькі, Курмялёўка Леп., Вялікае Сяло, Лазоўка Сен., Кугоні, Лутава Сяльцо, Слабада Уш., Коравічы Чаш. @агрызак м. Кавалачак бульбы, які застаецца пасля яе здрабнення на тарцы.
Я ніколі не астаўляю агрызкі, бо жалка. Швэплі Докш.
Параўн. абдзёрак, абцёрак @агрэбці зак. Сабраць рой у раёўню.
Тата аграбець рой, накрыець скаціркай. Кушняроўка Чаш. @агурыцца зак. Стаць абыякавым да ўсяго.
Яна, як узнала пра сваю балезнь, дак так агурылася, што й ні пазнаць. Клясціцы Рас. @агурэчнік, агурэчаннік м., зб. Агурочнае бацвінне.
Сёлета ад дажджоў увесь агурэчнік пажаўцеў. Ткачы Гар. Ай, німа гэтых агуркоў - адзін агурэчаннік. Падрукша Брасл., Стайкі Арш., Бабінавічы Лёзн. @адале прысл. Потым.
Давай адале купім камбікорму, а так ні звязём усё. Іванькі Міёр. @адбіўка ж. Адгародка.
Адбілі адбіўку ў хаце, старая там спіць. Дабея Шум. @адбіцік гл. абіцік @адбойка ж. Бойка, прылада для збівання масла.
Адбойку вымыць харашэнько трэба, прапарыць. Доўжа Віц. @адбойнік м. Адбой, маркіровачны малаток.
На гэтых дзярэўях ёсць сляды адбойніка. Пралетарыя Уш. Лес кляймуюць адбойнікам. Зазер'е Гар. @адведы толькі мн. Адведзіны; сяброўскае наведванне каго-н.
Прыехалі ў адведы да яго, гасцінец прывязлі, а яго німа, нас братоўка вышла стрычаці, к сабе ў хату пазвала. Домжарыцы Леп. @адвэнт м. Пост перад Калядамі.
Хутка ўжо адвэнт скончыцца. Ластавічы Глыб. Кончыцца адвэнт, тагды і паляціш на танцы. Буцавічы Паст. @адгэнуль прысл. Адтуль.
Адгэнуль болі ні прыедуць машыны. Глінішча Докш. @аддаўна прысл. Здаўна.
Аддаўна стаіць помнік у нас. Свіркі Докш. Аддаўна жывуць тут людзі. Мардахі Дубр. Мама расказвала, што аддаўна ў нашай сям'і мужчыны пяюць добра. Зароўе Леп., Чорнае Паст. @аддубіць зак, экспр. Моцна набіць, адлупцаваць.
Аддубіць цібе пара, ні слухаіш нікога. Дзярэўня Чаш.
Параўн. аджарыць, адлузаць, адлупашыць, адлупасіць @аддуха
I ж. Адпачынак, кароткі перапынак.
Робіў дзень без аддухі. Чарэя Чаш.
Параўн. аддышка
II ж. Адліга.
А на дварэ ўжо аддуха, лепіць мокры снег. Валынцы В.-Дзв.
Параўн. аццяпель @аддышка ж. Адпачынак, кароткі перапынак.
Німа аддышкі ад хатняй работы. Мікалаева Міёр.
Параўн. аддуха I @аджарыць зак., экспр. Моцна набіць, адлупцаваць.
Які свавольны хлопец. Узяў бы хварасціну і аджарыў. Шухаўцы Дубр.
Параўн. аддубіць, адлузаць, адлупашыць, адлупасіць @аджымацца незак. Мыць бялізну.
Ці будзіш сённі аджымацца? Жукоўшчына Шарк. @адзаўнуцца зак. Адгукнуцца.
Гукаю, гукаю, а ён хоць ба адзаўнуўся. Гута Паст. @адзержаць зак. Прыпыніць каня.
Ён каня адзержаў каля клуба, пачытаў аб'яву. Псуя Глыб. @адзетак м., адзёжа ж., адзіванне, адзяванне н., зб. Адзенне.
У яе два шкафы адзетку. Прыветак Сен. Твая адзёжа на стулу вісіць. Кавалі Глыб. Дзеткам адзёжу новую ў школу нада справіць. Кошчава Беш. Ні было ў наш час такога адзівання, як ціперака. Дубраўкі Пол. Маладой у мяне адзявання было многа. Смалоўка Гар., Тумінічы Арш., Баршчоўка Віц., Ляды Дубр., Жарцы Пол., Нямойта Сен., Слабада Уш., Віркі Чаш. @адзёнак, адонак, адонык м. Подсціл пад стог, стажар'е.
Тут адзёнкаў дваццаць маіх. Гарбацэвічы Арш. Адонак нада крэпкі робіць, каб ні згніло сена. Стралкі В.-Дзв. Мы сёліта адонык на пожнішчы паставілі. Мяжа, Каверзы Гар. @адзёр м. Азярод.
Ажына ў нас сохла ў адзёры. Альшанка Чаш. @адзіванне гл. адзетак @адзінец м. Адзіны сын у сям'і.
Ванька ў іх адзінец. Свярдлова Віц. @адзініца ж. Адзіная дачка ў сям'і.
Плоха быць адзініцай, малая радня. Свярдлова Віц. @адзяванне гл. адзетак @адкаласіцца зак. Адкаласаваць.
Жыта ўжо адкаласілася, можна жаць. Дразды Беш. @адкінуць зак. Адняць цяля ад каровы.
Я сёння адкінула цялёнка ад каровы, а то ён ужо вялікі. Лазы Тал. @адкрамсаць зак., экспр. Адрэзаць, аддзяліць частку чаго-н. рэжучым інструментам.
Адкрамсаў кусок мяса ні жалеючы. Грыгаравічы Леп., Амбросавічы Шум.
Параўн. адшарашыць, адшастаць @адліў м. Жалабок для сцёку вады.
Зрабіў адліў, і цяпер добра вада сцякае. Станіславова Дубр. @адлузаць зак., экспр. Моцна набіць, адлупцаваць.
Трэ адлузаць яго за шкоду. Жукі Чаш.
Параўн. аддубіць, аджарыць, адлупашыць, адлупасіць @адлупашыць, адлупасіць зак., экспр. Моцна пабіць.
Што ты! Адлупашылі цябе троху? Нічога, брат. Свая матка б'ець ды жалеіць. Губіца Шум. Бацька брата аж завельмі адлупасіў. Жарцы Пол., Камайск Докш.
Параўн. аддубіць, аджарыць, адлузаць @адлюднік м. Нелюдзімы чалавек.
Такі ж адлюднік, ні з кім ня дружыць. Латышы Глыб.
Параўн. атадар @адмаласці, адмалі прысл. Змалку.
Нас адмаласці да работы прывучалі. Чорнае Паст. Юзя адмалі ўсё ўмела рабіць. Кашталянаўшчына Глыб. Адмалі па хазяйству ўсё рабілі. Зароўе Леп. Яна адмалі памагала маці. Галубічы Глыб. @адмытак м. Невялікае паглыбленне, вымытае вадой.
Поначы ў адмытак улез. Янкавічы Рас. @○ аднава разу, аднога раза ў знач. прысл. Аднойчы.
Аднава разу ў грібах устреціла лесніка. Іказнь Брасл. Аднога раза ўжо паверыла яму. Новая Яблынька Тал. @адназімак м. Аднагадовае жарабя.
Жарабёнак, які адну зіму гадаваўся, - адназімак. Леснікі Глыб. @аднакава прысл. Аднолькава.
Усе аднакава жывуць у нас. Цяцеркі Брасл. @адналетак м. Аднагодак, равеснік.
Сусецкія мальцы адналеткі, ужэ з арміі прышлі. Боркавічы В.-Дзв. @адналічна прысл. Аднаасобна.
Дачка выйшла замуж і стала жыць адналічна. Узмёны Міёр. @адналічнік м. Аднаасобнік.
Адналічнікам жыцця ні было, робілі як валы і трасцу мелі. Сапраны Віц. @аднарочніца ж. Равесніца.
Ты ж мая аднарочніца. Юнькі Паст. Маша і Каця аднарочніцы. Свярдлова Віц. @аднатворны прым. Аднастворкавы.
У старой хаце вокны былі аднатворныя. Іванаўка Гар. @аднімка, адымка, атымка, атымалка, атыманка, атымаха, атымачка, атымашка ж. Кавалак грубай тканіны, якой бяруць гаршкі, чыгуны.
Аднімкай зымаюць катлы з прыпечка. Сакольнікі Віц. Аднімка - гразная трапка катлы насіць. Ясева Міёр. Вазьмі аднімку, рукі опечэш. Абрамава, Каханавічы, Стралкі В.-Дзв., Паташня Міёр., Дворышча, Янкавічы Рас., Сарочына, Слабада Уш. А дзе ж дзелася адымка, што на лаўцы ляжала? Бычыха Гар. Вазьмі атымку, гаршок адстаў на прыпек. Цясты В.-Дзв. Падай атымалку, бульбу аццажу. Янкавічы Рас. Так ён гэтую рубаху занасіў, зрабіў, як атымалку. Кубелеўшчына Шарк., Плюсы Брасл., Асвея В.-Дзв., Драбаўшчына, Івесь, Лазічы, Ластавічы, Надазер'е Глыб., Макаравічы, Слабада Докш., Мікалаёва, Папшулі, Язна Міёр., Груздава, Гута Паст., Ёды, Савуткі Шарк. Ты атыманку вазьмі, каб ні абажглася. Віркі Чаш. Вазьмі атымаху, бульбу аццадзі, зварылася ўжо. Русіны Паст. Падай мне атымачку, недзе там на прыпечку валяіцца. Гута, Дунілавічы, Муляры Паст. Адыдзіся, ні мішай, бо дам атымашкай па руках. Лукашова Паст. @адонак, адонык гл. адзёнак @адпасвіцца, адпасціцца зак. Закончыць пасьбу ў сезоне.
У гэным годзе мы ўжо адпасвіліся. Арханава Міёр. Адпасціліся ўжо да лета. Пішчалава Арш. @адправіны, адпраўкі толькі мн. Праводзіны ў армію.
Сын зімой у войска пойдзіць. Трэба да адправін рамонт у хаці зрабіць. Дварэц, Іванск Чаш. Заўтра да племяша на адпраўкі пойдзім. Іванск Чаш. Учора ў суседскага мальца былі адпраўкі. Чэрцы Леп. @адпускаць незак. Дазваляць пакарыстацца чым-н.
Дык дзеўка й адпускала хату на вечарыну. Галбея Паст. @адпушчаць незак. Адпускаць, дараваць грахі.
Чалавеку ў злосці грахі ў цэркві ні адпушчаюць. Селішча Уш. @адпыхаць зак. Знізіцца (пра тэмпературу цела).
Жар адпыхае - і так лёгка становіцца. Галбея Паст. @адпясочыць зак. Насварыцца на каго-небудзь, прабраць словамі, вылаяць.
Адпясочыў яго як нада. Хайсы Віц. @адрабіць зак. Зняць чары, вярнуць у ранейшы стан.
Святая вада яму адробіць. Зубава Арш. @адрабляць незак. Знімаць чары, вяртаць у ранейшы стан.
У нас жыла бабуля, яна ўмела адрабляць, як хто карову зачаруе. Прошкава Глыб. @адразанікі, адрэзкі гл. абразанікі @адсатаніцца зак., экспр. Адчапіцца, перастаць назаляць каму-н.
Адсатаніся ты ад мяне, жыцця няма праз цябе. Турлы Паст. @адседа, адседава, адсель, адселя, адсюдава, адсюлека, адсюлька прысл. Адсюль.
Жылі мы 20 кіламетраў адседа. Узмёны Міёр. Многія адседа паехалі ў горад. Задзежжа В.-Дзв. І як яна адседа ўехала. Тутака і вада, і дарога, і саседзі. Барсукі, Крывасельцы В.-Дзв. Ідзі адседава. Грынеўшчына Докш. Адседава я нізашто не выйду. Залессе Шум. Ідзі адсель, каб я цябе не бачыла. Іванск Чаш. Адсель блізка сяло. Матырына Леп. Адселя да азяра рукой падаць. Варапаева Паст. Адсюдава ручаёк цячэ, у лесе хаваецца. Петрашы Тал. Перастаў ты цяпкі адсюлека у другое места. Дзёрнавічы В.-Дзв. Адсюлька пайду на хверму. Мікалаёва Міёр., Мацюкова Глыб., Белая Ліпа, Нярэйша Сен., Гута Паст. @адсеч зак. Адсекчы, ссекчы.
Трэба было б адсеч тыя кусты пад вокнамі. Швэплі Докш. @адстоіць зак.
1. Адстаяць, прастаяць нейкі час.
Не магу доўга адстоіць у цэркві. Узмёны Міёр.
2. Адпрацаваць.
Я на заводзе дзесяць год адстоіла. Іванск Чаш.
адстоіць у піле адпрацаваць на распілоўцы дроў.
Касіла, жала, кароў даіла і ў піле адстоіла. Іванск Чаш. @адстрапаліць зак. Расказаць хутка, без замінкі.
Ну і адстрапаліў, хоць у кніжку запісывай. Новыя Валосавічы Леп. @адсюдава, адсюлека, адсюлька гл. адседа @адталіна ж. Праталіна.
На ўгрэвах ужо ёсць адталіны. Ахрэмаўцы Брасл. @адтуля прысл. Адтуль.
Адтуля нас скора й адправілі дамоў. Ламіншчына Тал. @адтухнуць зак. Пазбавіцца пухліны.
Паглядзі, дзед ужо трохі адтух, а быў жа як калодка. Іванск Чаш. @адуван, адуванец гл. абдуванчык @адхаіць, адхаяць, адхайкаць зак. Вярнуць прытомнасць, жыццё; адратаваць.
Ён быў дужа хворы, і яго ледзь-ледзь адхаілі. Лісуны Арш. У бальніцы чуць адхаялі мяне. Сіпішчава Дубр. Ледзь адхайкалі тапельца. Канева Сен. @адхакацца зак. Аддыхацца, перавесці дух.
Стары так кашлем зайшоўся, што чуць адхакаўся. Сакольнікі Віц.
Параўн. адхлынуцца @адхаяць гл. адхаіць @адхлынуцца зак. Аддыхацца, перавесці дух.
Хай цётка адхлынецца, замарылася: дзе ж песню за песняй цягнуць. Новыя Крукі Міёр.
Параўн. адхакацца @адхонавата прысл. Някрута.
Добра апрала воўну, адхонавата, някрута. Сакольнікі Віц. @адхутаць зак. Адчыніць.
Ганна, адхутай дзверы, у мяне рукі заняты. Шчыпечы Віц. @адцісконі мн. Дранікі.
Дзяры бульбу, зробім адцісконі. Савенічы Сен. @адчахвосціць, адчыхвосціць зак., экспр. Зрабіць строгую заўвагу каму-н.; адчытаць, прабраць каго-н.
Адчахвосціла саседку - лезла ўсё мне ў вочы, усё падкавырвала. Пусташы Пол. Я так яго адчыхвосціла, што ён надоўга да мяне дарогу забудзе. Арханава, Мікалаёва Міёр. @адчурацца зак. Адмовіцца, перастаць займацца чым-н.
Раньшэ ўсё було хазяйства ў міне, а ціпер адчуралася ад усяго. Камары Віц. @адчухвосціць незак. Адлупцаваць.
Адчухвосціць цібе нада даўно ўжо. Канашы Гар. @адчыхвосціць гл. адчахвосціць @адшарашыць зак., экспр. Адрэзаць, аддзяліць частку чаго-н. рэжучым інструментам.
Адшарашыў сабе паліц - у бальніцу. Канева Сен.
Параўн. адкрамсаць, адшастаць @адшастаць зак., экспр. Адрэзаць, аддзяліць частку чаго-н. рэжучым інструментам.
Нада ж было такі кусок адшастаць. Вісяты Міёр.
Параўн. адкрамсаць, адшарашыць @адшыб м. Водшыб.
Там у іх адшыб, ніхто не заходзіць, ніхто не бывае. Баброва Леп. @адымка гл. аднімка @адысці зак. Сагрэцца, прыйсці ў нармальны стан.
Ты разувайся, каб ногі скарэй адышлі. Нураваа В.-Дзв. @ажавіка ж., ажавіны, ажэнкі, аржавіны мн. Ажыны.
Ажавіку во збірала, усе рукі скалола. Макаравічы Докш. Ужэ паспелі ажавіны. Сасноўка Глыб. Ажавіны сабіраюць і на варэнне, і на віно. Пралетарыя Уш., Залессе, Мярэцкія Глыб., Сіпішчава Дубр., Ветрына, Залессе Пол., Папоўка Сен., Лукомль Чаш. У маладосці я любіла хадзіць у ажэнкі. Бычыншчына Міёр. Якія сёлета смачныя аржавіны, і вялікія. Гараўцы Міёр. Ну й смачныя ў нас аржавіны. Прамышляды, Сіўцы Паст. Аржавінаў сёлета поўна. Капланы Сен. Ад аржавін сінія кропкі на далонях. Павулле Уш. @ажамеркі, ажамеры толькі мн.
1. Жамерыны.
Трэба сабраць ажамеркі ў кучу. Ураджайная Глыб. Стары, ажамеркі свіне выкідвай. Абухава В.-Дзв., Васюкі Шарк. Семя нячыстае, з ажамерамі. Пралетарыя Уш.
Параўн. ажымкі
2. Аселыя пасля заварвання чаінкі.
Ня пей пака, няхай ажамеркі асядуць. Мурагі Рас. Ну і гарбату ты зрабіла. Поўная крушка ажамерак. Проземля Чаш. У крушцы поўна ажамерак. Казімірова Пол. Ажамеркі не чапай, самі асядуць. Чарэя Чаш. @ажаргаць гл. абжаргаць II @ажгур м., заал. Ёрш.
Ажгур можа пражыць дванаццаць год. Бірулі Докш. @ажымкі толькі мн. Жамерыны.
Семя ільняное аджымаюць, а што астаецца, - ажымкі. Лонск Шарк.
Параўн. ажамеркі, ажамеры 1 @ажынкі мн. Перыяд уборкі збожжа.
Вось ужо і ажынкі. Глыбокае. @ажыргаць гл. абжаргаць II @ажэнкі гл. ажавіка @азаддзе н., зб. Адходы пасля веяння збожжа.
Сабяры азаддзе ў вёдры. Грыбоўшчына Шарк.
Параўн. авеўкі @азвацца зак. Абазвацца, даць знаць пра сябе пісьмом ці якім іншым спосабам.
З'ехаў, два гады ўжо як не азваўся. Замошша Брасл. @азгарода ж. Агароджа, плот.
Азгарода саўсім павалілась, дзеду скажу, пусць падапрець. Вадзянікі Гар. Наша азгарода самая вялікая. Мехавое Гар. @аздзявуліцца зак., экспр. Выказаць на твары стан незадавальнення, раззлаванасці.
Скрывіцца, аздзявуліцца - слова ёй ні скажы. Белая Ліпа Сен. @азеравіна ж. Рачная затока.
Во як азеравіна разлілася. Высачаны Лёзн. Па азеравіне плаваюць качкі. Ветрына Пол. @азераўка ж. Нізкае забалочанае месца.
Учора ездзіў касіць, а там каля азераўкі грыбоў цьма. Верацёнкі Рас. @азёрка н. Азярцо, невялікае возера.
Канава зарасла, то ў азёрку й рыбы ні стала. Мілашова Міёр. @азуцца зак. Абуцца.
Ты яшчэ не азуўся, а пара ісці. Булахі Глыб. @азяро н. Возера.
У нас есць азяро святое ў лесі. Бычыха Гар. Прыізжай, унучка, да міне на лета, пайдзём на азяро. Дубровы В.-Дзв. Задуха такая, усе каровы ў азярэ стаяць. Мурагі Рас. Баня каля азяра стаіць у нас. Кудзіны, Двухполле, Езярышча, Лялеўшчына, Марчанкі, Мяжа, Радчонкі, Цешалава Гар., Астроўна Беш., Грыцы Глыб., Бірулі Докш., Высачаны Лёзн., Арлея Пол., Дворышча, Краснаполле Рас., Іванск Чаш., Слабада Шум. @азяць зак. Узяць.
Во насмеццілі дык насмеццілі, азяць тока мятлу і па руках надаваць. Папшычы Глыб. Як азяў аборыну, як перацяў цераз лоб. Юнькі Паст. Тады азялі лесу, хату стаўлялі. Сценка Докш., Замхава, Мосар, Празарокі, Прошкава Глыб. @акажанелы дзеепрым. Ачарсцвелы, бяздушны.
Ад цяжкой работы ён акажанелы стаў. Новыя Валосавічы Леп. @акалеты дзеепрым. Акалелы, здохлы.
У вялікі голад елі акалетых коней. Шалыгі Віц. @акаліцца зак., безас. Падсохнуць, падшэрхнуць.
Пад вечар троху акалілась пад нагамі. Празарокі Глыб.
Параўн. абчарсцвець @акалотак м. Акалот, жытнія снапы пасля ручнога абмалоту.
Складзі акалотак, каб дошч не памачыў. Кульгаі Глыб. @акапаць зак. Абкапаць, запляміць.
Во я няўклюжая, акапала юбку, шчас свежую адзену. Ясавічы Глыб. @акапваць, акопваць незак., с.-г. Акучваць.
Не пайду сягоння акапваць бульбу. Балаі Міёр. Ужо пара акопваць бульбу, і дожджык якраз прайшоў. Празарокі Глыб.
Параўн. асыпаць @акаручыцца зак., груб. Памерці.
Будзіш столькі піць - акаручышся, як гадзіна. Губіца Шум. @акельніца, акенчына ж. Аканіца.
Акельніцы ў яе доме закрыты. Рамні Гар. Бабуля акельніцы ніколі не закрывае. Загарадна Лёзн. Гнілая акенчына, рассыплецца яшчэ. Азёркі Гар. @аклад м., адз. Акружэнне высачанага звера.
Аклад робяць ахотнікі. Стасева Лёзн. @акладны гл. абкладны @акладня ж., с.-г. Акладня, паліца, адвал у плузе.
А эта дзіталь так і называлась - акладня. Гарадзец Шарк. @аклёп м. Парнік.
Зямелька цёплая, сухая, аклёпы хутка ставіць будзім. Ілава Шум. @акоп м. Капец.
Моркву, бурачкі кладзём у акоп, а весной дастаём свежае. Бычыха Гар. У акоп бульбу закапвалі і да вясны. Астроўна Беш. Бульбу на зіму ў акоп закапываем, вясною будзем даставаць, перабіраць. Залучча Гар. У том годзе было многа бульбы, многа акопаў заклалі. Езярышча Гар., Шацяні Сен., Язвіна Шум. @акопваць гл. акапваць @акопіны, акопкі толькі мн., абрад. Дакопкі.
У нас ужэ акопіны былі, а ў Тэсі толькі пачыналі браць бульбу. Курды Паст. Дзякуй Богу, у нас ужо акопкі. Мацюкова Глыб., Старое Сяло Уш., Сіроціна Шум. @акоссе н. Ручка ў касе, кассё.
Акоссе зламалася, новое шукаць трэба. Забор'е Глыб. Акоссе новае зрабіў, старое ўчора зламаў. Замхава, Латышы Глыб., Валкалата Докш. @акот м., акота ж. Асцюк.
Акот папаў у вока. Гута Паст. Конь начапляў хвастом акатоў. Дрысвяты Брасл. Акота набілася ў адзежу. Уклея Брасл. @акоцця н., зб. Асцё.
На рэшата падсявалі, зернеты астаюцца, а акоцця адлітаіць далій. Бялькоўшчына В.-Дзв.
Параўн. асцеўе, асціўё, асцяўё, ашака @акрамоскі мн. Акраўкі, абрэзкі тканіны, скуры і пад.
З гэтых акрамоскаў я сабе торбу пашыю. Мішкавічы Шум. @акром прыназ. Акрамя.
У лесе грыбоў валом, акром баравікоў. Бораўна Леп. @акромачак м. Акрайчык, лустачка.
Сядайце за стол, будзім снедаць. Алеся, адрэж акромачак хлебца. Папкі Міёр. @акручанка ж. Цёплая хустка, якая завязваецца паверх тонкай хусткі.
Акрыйся акручанкай, цяплей будзіць. Папкі Міёр. @акрывець зак. Састарэць.
Ну вот і акрывеў я за эці гады. Езярышча Гар. @акрэйбацца зак. Паправіцца пасля цяжкай хваробы, акрыяць, ачуняць.
Я пасля апірацыі чуць акрэйбалася. Роўнае Шум.
Параўн. ачопкацца @аксціцца незак. Хрысціцца.
Пойдзе праз могілкі і аксціцца ўсю дарогу, але йдзе, бо так бліжа було. Выгада, Машканы Сен., Клясціцы Рас. @актар м., актара ж. Гектар.
У некаторых і па актару зямлі було. Слабада Докш. Уся актара пасаджана бульбай. Галбея Паст. @акубкі мн., бат. Сыраежкі.
Бацька прінёс ведро акубкаў. Прудок Гар. У лесе сёлета многа баравікоў, лісічак, акубкаў. Янкі Докш. Акубкі - вельмі ўкусные грыбы. Вот летась мы па цэлам кашы акубкаў насілі. Бадзінава Пол. @акураціст м. Чалавек, які вызначаецца акуратнасцю ў працы, бездакорнасцю ў паводзінах, ахайнасцю адзення.
Ён хоць і плоха ўчыўся, але ж па натуры быў акураціст. Дольдзева Сен. Паглядзі на свае штаны, а шчэ акурацістам падаеш сябе. Латыголічы Чаш. @акяніца ж. Аконная рама.
Даўно ён ужо тут ні жывець: акяніцы згнілі, вываліліся з вокан, дзверы адваліліся. Задуброўе Віц. @алектар м. Электрык.
Учора алектары прыяжжалі, усё нешта правілі ў будцы. Кавалі Глыб. @○ аленні рожкі мн., бат. Грыбы, якія знешне нагадваюць аленевы рогі.
У гэтым годзе нешта грыбоў нямнога, куды ні пайдзі - усё аленні рожкі пападаюцца. Сваташыцы Дубр. @алеха, алешніна, альшчына ж., бат. Алешына, вольха.
За хлевам алеха старая расцець, спіліць нада, ссохніць скора. Папшычы Глыб. Каля школы нішто сабе алешніна расцець. Азярцы Глыб. Альшчыну старую звалілі. Высачаны Лёзн. @алея ж., толькі адз. Алей.
Не забыцца б алеі купіць, як аўталаўка прыедзе. Спігальшчына Міёр. @алівас, альвас, альвус м., бат. Альяс, алоэ.
Нада алівас з мёдам патаўчы, а то нешта горла баліць. Прыпернае Глыб. Альвас вельмі лекарственны. Бароўка В.-Дзв. Альвас пераціраю і п'ю. Вялічкі Паст. Альвас у большы посуд трэба перасадзіць. Кулінава Уш. Альвусам памаж, і ўсё пройдзець. Крывасельцы В.-Дзв., Урбаны Брасл., Мікалаёва, Папшулі, Рунды Міёр, Фарынава Пол. @аловец м. Аловак.
Алоўцам тым маляваў мяне на паперы. Амбросавічы Шум. @альба злуч. Або.
Заўтра альба паслязаўтра трэба ўжо садзіць. Дабрамыслі Лёзн. Ісці да яе альба яна сама заскочыць? Муляры Паст. Альба каля бярозы, альба каля другіх дзяроў пасядзім. Слабодка Брасл. @альвас, альвус гл. алівас @альняніна ж., адз. Ільняное палатно.
Даўней толькі з альняніны і шылі сабе адзежу. Вераб'і Пол.
// Пасцельная бялізна з ільнянога палатна.
Засцялі на ложак альняніну. Янкі Докш. @альшчына гл. алеха @алярвець зак., груб. Разленавацца, разбэсціцца.
Саўсім алярвеў чалавек. Што будзе далей? Алексінічы Сен. @амерыканка, амараканка ж., бат. Макрыца.
Уссела амерыканка на мой гарод. Абруб Глыб. Амерыканка - трава такая, што сярод бульбы расцець. Белая Ліпа Сен. Амерыканкі насеялася на ўсім гародзі. Пралетарыя Уш. Амараканка ўсю бульбу задавіла. Надазер'е Глыб., Забалацце Леп., Балаі Міёр., Вярэнькі Паст. @амманіць зак. Ашукаць, падмануць.
Міне лёхка амманіць. Шчанькова Гар. Ён міне амманіў, і гаварыць з ім ні буду. Стаі Леп.
Параўн. абласуціць, ачмуціць, ашалапуціць @амут м. Вір.
Скора будзе амут, паехалі цішэй. Цясты В.-Дзв. Пайшоў купацца на рэчку, пупаў у амут і ўтапіўся. Моханава В.-Дзв. У амуце самы ёсць. Барсукі В.-Дзв., Клясціцы Рас. @амяглы дзеепрым. Падсохлы, прывялы без вады ў гарачую пару.
Цвяты за выхадны саўсім сталі амяглыя. Новы Пагост Міёр. @анадась, анадовень, анадовінь, анадоень, анадоінь, анадонь прысл. Надоечы, зусім нядаўна, днямі.
Анадась унукі прыехалі. Дэмскія Міёр. Анадовень мы былі ў ворожэі. Рудня Пол. Анадовінь прайшоў вялікі дошч. Слабада Уш. Анадовінь сын з Масквы прыяжжаў. Ахрэмаўцы Брасл. Анадоень быў пажар у лесе, страх які! Булахі Глыб. Анадоінь свіней купіла - ладныя такія. Спігальшчына Міёр. Анадоінь сестра была ў нас. Чарневічы Глыб. Анадонь у грыбах дзікуна ўбачыла, было ні да грыбоў. Галубава В.-Дзв.
Параўн. анегды, анегдысь, анэгды, анэгдэсь 1 @аналлё н., зб. Птушкі, жывёлы.
Пасеялі ячмень, дык гэтае ж аналлё ўзысці не дадуць, усё да зернетка выберуць. Аналлё ў нас - куры, вераб'і. Труды Пол., Псуя Глыб. @ангелка ж. Парода курэй.
Дачка прывезла мне курэй, ангелак, малыя такія, смех адзін з іх. Кубелеўшчына Шарк. @андзеі мн. Непрыемныя размовы.
Дакуль твае андзеі слухаць? Пашкі Шарк. @андуляцыя, андаляцыя, андыляцыя ж. Завіўка.
Цяпер дзеўкі ўсе красівые, андуляцыю парабілі. Плюсы Брасл. Цяпер андуляцыю зрабіць не жартачкі, многа грошай упячэш. Більдзюгі Шарк. Зробіла мая нявестка андаляцыю, дык памаладзела. Чарневічы Глыб. Малая ты яшчэ андыляцыю рабіць. Макаравічы Докш., Сахнавічы Глыб., Вісяты Міёр., Струнне Пол., Германавічы Шарк. @андынарка ж. Андынарыя.
трымаць андынарку незак. Быць андынаршчыкам.
Дзяды нашы ўсё жыццё трымалі андынарку. Празарокі Глыб. @андынаршчык м. Андынарнік.
Дзед мой за панамі быў андынаршчыкам. Празарокі Глыб. @анегды, анегдысь, анэгды, анэгдэсь прысл.
1. Надоечы, зусім нядаўна, днямі.
Анегды ён прыязжаў з горада. Шыркі Сен. Анегдысь я быў на кірмашы. Моханава В.-Дз. Анэгды ён і каня нам даваў, і дровы дажа памагаў вазіць. Слабодка Брасл. Анэгды я бачыла яго. Чарневічы Глыб. Анэгдэсь прайшоў дождж. Крычава Міёр.
Параўн. анадась, анадовень, анадовінь, анадоень, анадоінь, анадонь
2. Калісьці.
Анэгды і я, мае даражэнькія, была маладой. Савуткі Шарк. @анікуды прысл. Нікуды, ні ў якое месца.
Ні адпраўляюць анікуды, тут лячыць будуць. Булахі Глыб. @анна ў знач. прысл. Адна, адзінока.
Мая суседка анна ўсё жыццё пражыла. Лутава Сяльцо Уш., Высачаны, Гарэлікі Лёзн. @анны ў знач. часц. Адны, толькі.
На памідорах анны пустацветы. Чарнія Пол. @анталяжны прым. Далікатны.
Жанчына яна была анталяжная. Закур'е Чаш. @антоплі, антофлі мн. Пантофлі, дамашнія туфлі.
Мне гэтыя антоплі вялікія. Зачарэўе Міёр. Антофлі новыя купіла. Езярышча Гар. @анучнік м. Палавік пры ўваходзе ў хату, пакой.
Я толька што чыстыі анучнікі пасцяліла. Лужкі Шарк. @анцыюд м., груб. Чалавек, паводзіны і ўчынкі якога супярэчаць агульнапрынятым у грамадстве.
Зноў гэты анцыюд прыйшоў. Даўгаполле Гар. Не чалавек, а нейкі анцыюд, над людзьмі толькі здзікаўся. Быцава Беш. Вырасціла анцыюда на сваю галаву. Верамееўка Гар. @анэгды, анэгдэсь гл. анегды @анягож, аняж часц.
1. пыт. Няўжо.
Анягож сядзець з вамі буду? Замасточча Віц. Анягож аж з Віцебску прыехалі? Папшулі Міёр., Замошша Сен., Угрынкі Уш., Савуткі Шарк.
2. сцвярдж. Вядома, а як жа.
«Ці бачыла ты сына?» - «Анягож». Заполле Беш. «Ці пойдзеш заўтра да брыгадзіра?» - «Аняж. Пайду». Куціна, Сураўні Шум., Навасёлкі Віц., Чарневічы Глыб., Малы Поўсвіж, Новыя Валосавічы Леп., Куціна Шум., Груздава Паст., Царкавішча Уш. @апад м., зб., ападкі, ападнікі, ападышы мн. Ападкі; плады, што апалі з дрэва ад ветру, непагоды.
Ападу насушыла ўжо мех. Слабада Шум., Высачаны Лёзн. Трэба пайсці сабраць ападкі, а то згніюць. Куты Докш. Ападнікаў наваліла ў садку. Бычыншчына Міёр. Толькі і паспявай ападнікі збіраць. Крыпулі Докш. Столька ападышаў пад дзеравам, нада насушыць. Ветрына Пол. Ідзі, дзетачка, насабірай ападышаў пад яблыняй, яны салодкія. Іскра В.-Дзв. Схадзі пад яблыну, сабяры ападышы карове. Андрэеўшчына Арш., Быцава, Дразды Беш., Ахрэмаўцы, Далёкія, Завер'е Брасл., Жыгалава Віц., Баравыя, Зазер'е, Кудзіны, Ткачы Гар., Бортнікі, Залессе, Зябкі, Папшычы, Шэпелева Глыб., Верамееўшчына Дубр., Куляшы, Курмялёўка Леп., Клетаў Двор, Язна Міёр., Камаі Паст., Крупяжына Сен., Слабада, Янкавічы Рас., Дроздава, Воўкавічы Тал., Шасцярні Уш., Новая Зара Чаш., Альхоўцы, Васюкі, Жданы, Лужкі Шарк., Сураўні Шум.
Параўн. апокушы @апазніцца зак. Спазніцца.
Калі палучыцца, пастараюся не апазніцца. Якубова Рас. @апантаўшыся дзеепрысл. Шумна, гарэзліва, узрушана.
Дзеці насіліся апантаўшыся. Дворышча Рас. @апароць зак. Натрапіць, знайсці.
Апароў у сябе новыя нажніцы, думаў, што паціраў. Мікалаёва Міёр. Во, ужо недзе апарола матчыну кохту. Папкі Міёр.
Параўн. апынкаць, апышкаць @апарыш м. Лічынка мухі.
А я на апарыша плотвіцы лаўляў. Белая Ліпа Сен. @апашань м. Шырокі доўгі кафтан з кароткімі рукавамі.
Бяры, бацька, апашань, ні памішае ў дарозе. Шыліна Шум. @апашкі мн., с.-г., абрад. Свята заканчэння веснавой сяўбы.
Заўтра апашкі справім. Лескавічы Шум. @апаяс м. Пояс, паясніца.
У штанах у гэных няма апаяса, падвяжыся шнурком. Луцік Чаш. @апаяска ж. Паясок.
Дзе ж мая апаяска чорная? Бычыха Гар. Ці дасі ты мне апаяску? Касары, Кугоні Уш., Высачаны Лёзн. @апечка ж. Апечак.
У нас апечка дзіраўляная. Ясева Міёр. @апівайла, апівоша аг., апівош м. П'яніца.
Мой дзядзька такі апівайла. Груздава Паст. У маёй сястры мужык апівоша, нідзе ня робіць. Лазы Тал. Гэтый апівош зноў грошы пазычаў. Нурава В.-Дзв. Ай, ён тожа добры апівош. Гарадзец Шарк. @апінянка ж. Вялікая хустка, якой абкрываюцца ў халоднае надвор'е.
Вазьмі хоць ба апінянку, а ну як холадна? Гарбацэвічы Арш. @аплік м. Гаплік.
Зашпілі кофту на аплік. Паташня Міёр., Каты Шарк. @аплэвух, аплэвуш м., груб., зневаж. Неразумны, дурны чалавек; аболтус.
Не вядзі сябе як аплэвух. Камайск Докш. Ён і малы быў нейкі аплэвуш, і цяпер такі самы. Быцава Беш.
Параўн. абалдуй, абалдуін, асялок @аплюшка ж., іран. Аплявуха.
Ад мужыка нізашто заработала аплюшку. Замошша Брасл. @аплятанік м. Аплеценая лазой бутля.
У аплятаніках гарэлку дзяржалі, а можна і алей. Астроўшчына Пол. @апойсаваць незак. Абіваць больш буйнае зерне з коласа.
Апойсавалі зярно ў асноўным жанкі. Сарочына Уш. @апока аг. Гультай(ка).
Твой хлопец гэткі бальшы, але ж апока. Баршчоўка Віц., Альшанка, Чарэя Чаш. @апокушы мн. Ападкі, плады, што апалі з дрэва ад ветру, непагоды.
У садзе апокушаў поўна. Капланы Сен.
Параўн. апад, ападкі, ападнікі, ападышы @аполец м. Вялікі кавалак свінога сала, які атрымліваецца пры разбіранні тушы.
Аполец нада сыну кінуць. Прыйдзіць жа скора, дык возьміць свежага. Новы Пагост Міёр. @аполкі
I мн. Апалушкі, начоўкі для зернеачысткі ў хатніх умовах.
Вазьму аполкі і пайду дзе ветрык, прапалаю проса. Грыцы Глыб., Нямойта Сен.
II мн. Абрэзкі, кароткія дошчачкі, якія застаюцца пры будаўніцтве чаго-небудзь.
Сабярі аполкі ў кучу. Канашы Гар. @апона ж. Велакамера.
Ровар доўга на сонцы стаяў, апона й лопнула. Лучайка, Сасноўка Глыб. У тваім ровары трэба мяняць апону. Латышы Глыб., Казяны Брасл., Грэцкія Міёр. @апосле, апосля прысл. Пасля.
Апосле ўсё зраблю, паляжу троху. Задуброўе Віц. Выкапаю бульбу, апосле паеду да сына. Моханава, Сар'я В.-Дзв. Апосля хлопцы прыйшлі ў клуб. Новая Яблынька Тал. @апоўзлік м.
1. Немаўля.
Што ты хочыш, ён жа йшчэ апоўзлік, ні ходзіць. Езярышча, Марозава Гар.
2. перан. Чалавек невысокага росту.
Звязалася яна з такім апоўзлікам - як дзіця. Замачак Чаш.
3. перан. Худы, нездаровы, змарнелы чалавек.
Ізноў гэты апоўзлік прыцягнуўся - худы, бледны, страшна глянуць. Іванск, Тараскі Чаш. @апоўзлы прым. Нікчэмны.
Такі ж ужо ён апоўзлы чалавек, п'е з дня ў дзень. Стралкі В.-Дзв. @апоўнач прысл. Апоўначы.
Апоўнач дзіка, страшна выхадзіць на вуліцу. Слабодка Брасл. @апрагацца незак. Вылежвацца без працы.
Усю зіму апрагаецца на печы, нічога не робіць, палец аб палец ні ўдарыць. Палата, Пусташы, Труды Пол. @апрамеццю, апромеццю прысл. Стрымгалоў.
Апрамеццю ляцела паўз могілкі, спужалась вельмі. Бялькоўшчына В.-Дзв. Бяжыць апромеццю, пад ногі ні глядзіць. Ветрына, Пусташы Пол. @апранаць зак. Моцна ўдарыць.
Трэба добрэ апранаць па дзераву, каб раскалоць. Бор, Чарэя Чаш. @апрастацца зак. Разрадзіцца, радзіць.
Чула новасць? Ірка апрасталася ўжо. Сямімесячны. Цімошкава Міёр. @апромеццю гл. апрамеццю @апруціцца зак., экспр. Здохнуць.
Зазналі мы гора, як карова за ноч апруцілася. Сакольнікі Віц. @апрысклівы прым. Капрызны.
Дзіця такое апрысклівае ў яе. Першае Мая Чаш. @апрычонкі толькі мн. Ласункі.
Дык якіх апрычонкаў я табе дам - таго ні хачу, етага ні ем? Ясевічы Глыб., Баброва Дубр. @апудзіць зак. Спалохаць, спужаць.
А ўчора ж маю малую нейкі вялікі сабака крэпка апудзіў. Прыпернае Глыб. @апукаць зак. Апасці.
Яблыкі апукалі ў траву. Арэхаўск Арш. @апуха ж. Узлесак.
Апуха - біражына каля лесу. Ясева Міёр. @апухлік м. Абабак, падбярозавік.
Апухлікаў можна набраць на ўзбалотку. Сураж Віц. Цэлы кошык апухлікаў набралі. Адаменкі Лёзн.
Параўн. абабка @апушнік м., с.-г. Акучнік.
Мы бульбу апушнікам ганяем два разы. Варашылы Сен. @апушчанікі мн. Аладкі з мукі і крахмалу.
Удаліся ў цябе апушчанікі. Балаі Міёр. Мая баба любіць апушчанікі. Папшычы Глыб. @апыніцца зак. Апынуцца.
І трэба ж было мне там апыніцца, калі яны прыйшлі. Дварэц, Іванск Чаш. @апынкаць, апышкаць зак. Натрапіць, знайсці.
Як збегла куранё малое, дык і зараз апынкаць яго ні магу. Мількі Брасл. Усядно ён апышкаў маю заначку. Сардыкі В.-Дзв.
Параўн. апароць @апярэзацца зак. Аперазацца.
Табе будзе лепш апярэзацца рамнём. Каралёва Шарк. @апяты, апятыкі мн. Апенькі.
Нешта мала зусім апят, а яны ж такіе смачные. Сянькова Шум. А ў нас на гародзе ля пню апятыкі сідзяць. Новая Яблынька Тал. @арабіна ж. Рабіна.
Далёка відаць ваша арабіна. Гарбацэвічы Арш. @араматаўка, араматуха ж., бат. Чаромха.
Як хорашэ, калі араматаўка цвіце. Крыпулі Докш. Ужо зацвіла араматуха. Чапукі Міёр. @арба
I ж. Ворыва.
Сёлята арба лёгкая, дажджы ішлі, зямля ня ўсохла яшчэ. Шабаны Паст.
II ж. Горб.
Старая жанчына з арбой, сагнуўшыся, ходзіць. Чарэя Чаш. @арбон м. Аўтобус.
Цяпер арбонам едзь куды хочыш, і ровар ні нада. Лынтупы Паст. @аржавенне н., адз. Руда на балоце.
Жывёла забягае ў аржавенне быстра, хаваецца ад пулі. Мазалава Віц. @аржавіны гл. ажавіка @аржавы прым. Іржавы.
Грабельцы дык зусім аржавыя. Макаравічы Докш. @аржанік м. Аржаны хлеб.
Смачны аржанік у маёй маці. Асвея В.-Дзв. @аржанішча, аржышча н., адз. Іржышча.
Ты астанешся аржанішча паліць? Абухава В.-Дзв. Пагналі на аржышча кароў. Ваўкі Паст. @аржанка, аржануха ж. Жытняя салома.
У стог слажылі аржанку. Дуброва Шум. Аржанкай у хлеве слалі. Антонаўка Арш. Аржануху сцелюць у хлеў, каб каровам цёпла было. Храпакі Віц., Лялеўшчына Гар. Астроўшчына Пол., Ходцы Сен. @аржышча гл. аржанішча @аромый прым. Прызначаны для арання.
Вазьмі аромый хамут і запражы каня ў акучнік. Сяляўшчына Рас. @артай, арэц м. Араты.
Быў такі Мацей, вот ён добры артай быў, на ўсю акругу славіўся. Лукашова Паст. Артай тут найшоўся. Ён жа малы яшчэ. Дамашы Брасл. Слабы ты арэц, плуг ня дзержыш. Астроўшчына Пол. Арэц знае, калі сеяць пара. Ларынаўка Арш. @артапель ж.
1. Балота.
За лесам уніз артапель будзіць. Казловічы Гар.
2. Гразь, непраходнае месца.
Каровы ў артапель улезлі. Канашы Гар. @аруд м. Засек.
Канец лета, а аруд яшчэ не пачышчаны. Гатаўшчына, Кавалі Глыб., Рудабісць Брасл., Мнюхі Міёр. @аршын м. Рыдлёўка.
Аршынам перакапала агарод, дык ледзь дадому дайшла. Турчына Міёр. @арэй гл. авер @арэц гл. артай @асабняк м. Хутар.
На ўсю ваколіцу німа ні аднаго асабняка. Абаляны Брасл. @асавік, асовік м., бат. Падасінавік.
Асавікі растуць толькі ў добрых лясах. Выдрэя Лёзн. А грыбоў колькі! І асавікі, і лісічкі, і грузды! Бачэйкава Беш. Сягоння асавікоў ні нашла. Каміншчына Глыб. Кума асавікоў набрала, дык цяпер ходзіць прадаець. Цімошкавва Міёр. Асовікі растуць у асінніку. Зубава Арш. Асовікі зараз параслі ды баравікі пракідаюцца. Стаўбцы Чаш., Зубава Арш., Ткачы Гар., Азярцы Глыб., Крынкі Лёзн., Абольцы Тал., Ваўчо Уш. @асаднік м. Агароднік, чалавек, які займаецца агародніцтвам.
Мой бацька асаднік, расціць гуркі. Грыцы Глыб. @асата ж., бат. Асот.
Асата запаланіла ўвесь агарод. Дамашы Брасл. @асачэнь м. Хлеб, спечаны ў вясковай печы.
Маці пякла раней асачэнь, а я ні ўмею. Коравічы Чаш. @асва ж., восвы мн. Аса.
Малое гудзе сабе пад нос, як асва ў акне. Арэхаўск Арш. Мяне ўкусіла асва, дык дажа была цемпература. Барсукі, Цясты В.-Дзв. Столькі восваў, што няма куды дзецца. Застарынне Беш., Малы Поўсвіж Леп., Замшына Лёзн., Муляры Паст., Загацце Чаш. @асвер м. Журавель калодзежа.
Асвер зламаўся ўчора, няма як вады набраць. Лазічы, Прыпернае, Сасноўка Глыб. Дзетка, асверам дастань вады. Гараўцы, Папшулі Міёр., Дражакі Гар., Залессе Глыб., Балаі Паст., Машчоны Сен., Бадзінава Пол., Загацце Чаш. @асвоіцца зак. Парадніцца, стаць сваяком.
Асвоіўся ты са мной, брат, раз на сястрэ жаніўся. Мішкавічы Шум. @аселіца ж. Нізкае, вільготнае месца каля вёскі; луг.
Каб патрапіць у вёску, трэба прайсці аселіцу. Шантары Докш. На аселіцы ў нас расце капуста. Пустаселле Докш. Снег растаў, аселіца стаіць у вадзе. Новыя Валосавічы Леп. @асеўкі, асіўкі мн. Высеўкі.
Якая мука плахая, адны асеўкі. Рускі Шум. Мука нічога памеліна, асевык пасьці німа. Барсукі Дубр., Зуі Лёзн. Мука добрая, калі асіўкаў зусім няма. Папшычы Глыб.
Параўн. ашакі @асіта ж. Дрыгва.
Калі пападзеш у асіту, ногі вязнуць. Пралетарыя Уш. @асіўкі гл. асеўкі @аскабалак, аскалёпак, аскялэбак, аскяробак м. Абломак чаго-н.
Прынёс нейкіх аскабалкаў - нада ж сасновыя палачкі. Гарадзец Шарк. Той аскалёпак валяецца пад нагамі які дзень. Кушлікі Паст. Маці запаліць аскалёпак і вяжа. Езярышча Гар. Толькі аскалёпкі пасыпаліся ад стакана. Гарадзец Шарк. Разбіла міску? А аскялэбкі хоць сабрала? Надазер'е Глыб. Аскяробкі ад тарэлкі рассыпаліся па ўсёй кухні. Пралетарыя Уш.
Параўн. ачароп'е @аскробкі толькі мн. Шалупінне ад бульбы.
А я аскробкі ні выкідваю, а аддаю свінням, яны тады і ядуць лепі. Лукашова Паст.
Параўн. ацяробкі, ацярэбкі, ашкалёпкі @аскупець зак. Стаць скупым.
Дык ты ж, братка, вельмі аскупеў пад старасць. Замошша Брасл. @аскялэбак, аскяробак гл. аскабалак @аслабадзіць зак.
1. Вызваліць; адваяваць захопленую ворагам тэрыторыю.
Аслабадзілі нас у сорак чацвёртым году. Пушкі Лёзн. Нашу вёску аслабадзілі парцізаны. Калышкі Лёзн. Красныя аслабадзілі нас ад немцаў. Галбея Паст.
2. Вызваліць з няволі, даць свабоду.
Як нас аслабадзілі з лагера, дык мы ў ету дзірэўню прыехалі жыць. Салаўёва Лёзн.
3. Выслабаніць што-н. ад чаго-н.
Хоць ты аслабадзі засек, зярно ж сыпаць нада. Воўкаўшчына Глыб. @асляпень м. Авадзень.
Кароў асляпені заідаюць. Шклянцы Докш.
Параўн. авад 1 @асмалак м. Смаляк, смалісты кавалак дрэва.
Прынесі асмалак печ падтапіць. Ілава Шум. @асмалкі мн. Прыгаркі.
Вельмі асмалкі люблю, але каб не зусім чорныя. Антонаўцы Брасл. У печы бульба варыцца, дастанеш, а самае смачнае - асмалкі. Папкі Міёр. @асмыкваць незак.
1. Абцягваць, папраўляць адзенне.
А ён стаіць такі скромненькі, асмыкваіць гэты пінжачок на сабе, асмыкваіць. Гарадзец Шарк.
2. перан. Абрываць рэзкай заўвагай.
Ты заўжды мяне асмыкваеш. Нурава В.-Дзв. @асовік гл. асавік @асока ж. Асака.
Асокай можна й рукі парэзаць. Малы Поўсвіж Леп., Старое Сяло Віц., Двухполле Гар., Ластавічы, Падсвілле Глыб., Полымя Сен., Дроздава Тал. @асоціна ж. Адна сцябліна асоту.
Руку пакалола асоцінай. Крынкі Лёзн. @асталапець зак. Аслупянець, знерухомець ад моцнага ўзрушэння.
Тут я асталапела і гляжу на яго: смяецца ці праўду кажыць чалавек. Баева Дубр.
Параўн. астаўбянець @астаніваць незак. Распілоўваць, разразаць.
Во так і астанівалі калоды. Заазер'е Тал. @астаўбянець зак. Аслупянець, знерухомець ад моцнага ўзрушэння.
Я аж астаўбянела. Такога я яшчэ ня відзела. Быцава Беш.
Параўн. асталапець @астаяць зак. Астудзіць.
Трэба астаяць чай, гарачы вельмі. Данілкава Тал. @астраўё н., астравіны, астроўкі, астрыўкі мн. Пярэплат, прыстасаванне з сукаватых яловых калоў і жэрдак для сушкі сена, снапоў і г.д.
Нада астраўё паправіць, гарох сушыць пара. Лісна В.-Дзв. Сырое сена сохне на астравінах. Крывое Тал. Будзем ставіць астроўкі - сушыць ячмень. Дуброва Шум. На астрыўках сушылі боб. Барсукі В.-Дзв., Дразды Беш., Астрэйкава, Грабяніца, Гунчанкі Віц., Ткачы Гар., Стасева Лёзн. @астро безас.-прэдык. слова. Востра.
Ішла па жнеўніку, уся скалолася - астро. Арлея Пол. @астроўкі гл. астраўё @астрыга, астряга ж. Прылада з завостраным канцом для лоўлі рыбы.
Астрыгай нікагда не лавіў. Доўжа Віц. Бувала, сідзіш у лодке, клюне пару раз, а на берегу астрягай рыбу калолі. Езярышча Гар. @астрыўкі гл. астраўё @астряга гл. астрыга @астукан зневаж. Чалавек, які стаіць нерухома на адным месцы.
Стаіш ты, як астукан. Ноўка Гар. @асуджоны дзеепрым. Асуджаны.
Ён жа асуджоны, ці скора выйдзець. Порплішча Докш. @асушка ж. Асушак, сухар.
Пры такіх цэнах цяпер і асушку не выкінеш. Слабада Дубр. @асцеўе, асціўё, асцяўё н., зб. Асцё.
Колас малы, затое асцеўе выгнала. Малыя Пышнагоры Леп. Пакуль салому склала, дык набрала поўныя тапкі асціўя. Курмялёўка Леп. Асталося адно толькі асцяўё. Лукомль Чаш.
Параўн. акоцця, ашака @асцябаць зак. Абразіць, прынізіць.
Чаму ты мяне так груба асцябаў? Бораўна Леп.
Параўн. абрамізіць @асцяўё гл. асцеўе @асыпаць зак., с.-г. Акучваць.
Ужо час падыходзіць бульбу асыпаць. Касары Уш. Асыпаў бульбу ўсю раніцу, а хто ж за мяне зробіць. Чэрнева Брасл.
Параўн. акапваць, акопваць @асыпка ж. Восыпка, вобмешка.
Мяшок асыпкі дасталі парсючку. Чэрнева Брасл. Асыпкі трэба замешаць. Калінавая Міёр., Лукаўцы Пол. @асялок м., перан., зневаж. Неразумны, дурны чалавек; аболтус.
Мішка - асялок, гэта ўсе знаюць. Быцава Беш.
Параўн. абалдуй, абалдуін, аплэвух, аплэвуш @асянок, асянчук, асянюк м. Маладняк асенняга прыплоду.
У мяне ягнёнак асянок, клець уцяпліць нада на зіму. Межава Арш. Гаспадарка ў яе малая, адзін кабанчык-асянчук. Дражакі Гар. Мой асянчук добра падрос. Антаполле Чаш. У добрага хазяіна глянь які асянюк ладны. Оўцы ў яго добрыя. Старое Сяло Уш., Даўгінава Міёр. @атадар м., зневаж. Нелюдзімы чалавек.
Што ты ходзіш атадарам? Ад усіх хаваешся? Ёды Шарк.
Параўн. адлюднік @атапак м. Ступня.
Глянь, які вялікі атапак у мальца. А яшчэ ж дзіцёнак. Рыпіншчына Шум. Трэба напячы атапкі на печы, тады ўся хвароба выйдзе. Быцава Беш. @атаўбавацца зак. Асесці, пасяліцца.
У тэй вёсцы яны атаўбаваліся і жылі. Зубава Арш. @атвал м. Уклон касы.
Які атвал зробіш, так і каса касіць будзе. Жданы Шарк. @атвод м. Участак лесу пад вырубку.
Той сасняк ужэ пад атвод пусцілі. Бягомль Докш. @атвона безас.-прэдык. слова. Палога, някрута.
На берагу том було атвона. Бярэзніца Шум. @атвоны прым. Палогі.
А на раке бераг усягда быў атвоны. Барсукі В.-Дзв. А берагі ў нас атвоныя. Цясты В.-Дзв. @аткрапаць зак. Разблытаць.
Аткрапай провалаку. Урбаны Брасл. @атласка ж. Атласная хустка.
Надзену гэту атласку, красівая яна. Бігосава В.-Дзв. @атміраць незак. Паміраць.
Старыя людзі ўжо атміраюць. Галбея Паст. @атока ж. Затока.
Зноў сёліта атока разліецца. Новы Двор В.-Дзв. У нашай атокі добра краснапёркі ловяцца. Клясціцы Рас. @атопак м.
1. Лапаць.
Мой дзед хадзіў у атопках. Абольцы Тал.
2. перан., зневаж. Бадзяга, валацуга.
А Мішка, атопак, учора зноў напіўся і хадзіў па дзярэўні. Шацяні Сен. @атора, аторя ж., адз. Амецце.
Атору злажыце ўбок. Краснаполле Рас. Намялі кучу аторі, ні знаю, куды з ёю і дзівацца. Барсукі Дубр. @атразанкі гл. абразанікі @атрамэнта ж. Атрамант, чарніла.
Зараз усякія ручкі модныя, а раней пісалі пяром і атрамэнтай. Нурава В.-Дзв. Мне ж нада напісаць, і ён прыносіць мне гэтую атрамэнту. Гарадзец Шарк. @атранак м. Ранак.
Атранак зайграў - пара скаціну ў поле весці. Далуева Шум. Ужо і атранак, пара за работу прымацца. Галі Шум. @атраўленік м., бат. Падобны да баравіка ядавіты грыб, які сінее ад дотыку.
Атраўленікі ні гадзяцца для яды. Дразды Беш.
Параўн. абманка II @атраха аг., зневаж. Абыякавы да ўсяго чалавек.
Ай, атраха, ці будзіць з яго толк? Баева Дубр. @атрізанікі, атрізанкі гл. абразанікі @атропкі, атрэпы толькі мн. Адходы пры апрацоўцы льну церніцай, атрэп'е.
Атропкі ата льна нікому не патрэбныя. Андронавічы Віц. Прынясла атрэпы ды пазатыкала дзіркі ў хляве. Сарокі Глыб.
Параўн. абмялкі @атруіць зак. Атруціць.
Мо яна мяне атруіць хацела? Замхава Глыб. @атрэпы гл. атропкі @атрэчны прым. Не такі, як іншыя, асаблівы.
Во дзе атрэчная баба, усё ў яе не так, як у людзей. Драбаўшчына Глыб. Такія цяпер дзеці атрэчныі сталі, только тукаеш на іх, як на ваўкоў. Жары Рас.
// Недарэчны.
Да чаго ж я не люблю цяперашняй моды, такая яна атрэчная. Арэхаўна Уш. @атрэчча аг. Чалавек упарты, наравісты, які нікому не падпарадкоўваецца.
На мінулым тыдні як паляцеў з матацыкла, я думала, шыю зломіць. Але ж такоя атрэчча, усё раўно ездзіць. Марынцы, Тараскі Чаш. @атстой м., адз.
1. Сметанковы слой, які здымаюць з верху кіслага малака.
Малако слівалась у атстойнікі, а патом снімаўся атстой. Скрыпкі Гар.
2. Асадак.
Верх злей у чашку, а атстой выллі вон. Двухполле Гар. @атстойнік м. Пасудзіна для адстойвання малака.
Добра зараз - пайшоў у магазін, а там табе й малако, і смятана, і тварагі, а смятану раней у атстойніках атстайвалі, масла ў маслабойках калацілі; бывала, ад сілы аж хрэст ламаўся. Гунчанкі Віц. Не забудзься атстойнік у ваду паставіць, а то малако скісніць. Мікалаёва Міёр. @атсырвацца незак. Плеснець.
Атсырваіцца хлеб. Магуны Паст. @аттудава прысл. Адтуль.
Аттудава прышла гэта туча. Бігосава В.-Дзв. @атымалка, атыманка, атымка, атымачка, атымашка гл. аднімка @аўдотка ж., заал.
1. Азёрная рыбка, род дробнай плоткі.
Аўдотка добра ловіцца на матыля. Грынькі Чаш.
2. Удод.
У аўдоткі чубок есць. Павяцце Міёр. @аўсец м., бат. Аўсюк; пустазелле, падобнае на авёс.
Аўсец і ў жыце расце. Асташэва Лёзн., Рацькава Уш. @аўсянка ж. Аўсяная салома.
Аўсянку з сенам мешаем, дык каровы лепі, як адно сена, ядуць. Азярцы Глыб., Вялікі Поўсвіж Леп., Краснаполле Рас., Дуброва Шум. @аўсянне н. Аўсянішча; поле, з якога сабраны ўраджай аўса.
Гані авечак на аўсянне. Горкі Шум. @аўтобуснік м. Вадзіцель аўтобуса.
Дык брат ўсё жыццё аўтобуснікам адробіў. Расходня Сен., Валожанкі Шарк. @аўцаед м. Воўк, які бярэ авечак.
Аўцаед апасны воўк. Так і глядзі, што выбежыць з лесу і нападзе на авец. Міхалінава Лёзн.
Параўн. авячнік @аўчар м. Сабака аўчарка.
Такі аўчар прывязаны ля хаты. Вераб'і Глыб. @аўчарнік ж. Аўчарня, авечы хлеў.
У нас аўчарнік сухі і цёплы. Кавалі Лёзн. Загані авечак і падапры дзверы ў аўчарнік. Лугавыя Віц., Сар'я В.-Дзв., Стасева Лёзн. @аўшак м. Вушак.
Аўшак трэснуў, рамантаваць будзем. Вяцера Чаш. А мне што дзелаць, аўшакі рассохліся саўсім. Камоскі Беш. @ахаіць зак. Прыбраць, навесці парадак.
Паціху вокны толькі ахаіла к празніку. Латышы Глыб. @ахаладаць зак. Ахаладзець, астыць.
Хай зямля ахаладае, тады пойдзем работаць. Мілашы Брасл. @ахвіранка ж. Фіранка.
Ахвіранкі з бумагі выразалі. Асвея В.-Дзв. @ахвіцэрыха ж. Жонка афіцэра.
Так ужо чапурыцца гэна ахвіцэрыха. Ляды Дубр. @ахілак м. Кволае, хваравітае дзіця.
Наш сынок такі ахілак, радзіўся такім. Вераб'і Пол, Грыцы Глыб., Бірулі Докш. @ахлысцік м. Ашуканец.
Гэны ахлысцік мне ўжо ўсе нервы выеў. Ветрына Пол., Камайск Докш. @ахмістрыня ж., перан. Жанчына, схільная важнічаць, фанабэрыцца.
Якая ж наша суседка ахмістрыня! Вяцера Чаш. @аходжвацца гл. абхадзіцца @ахопак м. Абярэмак, ахапак.
Пакладзі карове ахопак сена. Янкі Докш. Прынясі ахопак дроў з драварні. Балаі Міёр. @ахрапа ж., ахрап'е, ахрап'я н., зб. Зелле, бацвінне на корм свойскай жывёле.
А я пайду па ахрапу, бо ў полі гола і кароўка за дзень згаладалась. Іванск Чаш. Кожны дзень цігаю ахрапу, нада ж свінней карміць. Каханавічы В.-Дзв. Ідзі пасячы ахрап'е. Заполле Беш. Усё нада было. З работы прыбягу і ў ахрап'е, каб скаціну накарміць. Вялікі Поўсвіж Леп. Свіням давалі ахрап'е - насячэм травы, і ядуць. Дабравольск Тал. Праз усё лета свіням ахрап'я давала. Абаляны, Далёкія, Мількі Брасл., Бачэйкава, Дразды, Чаўнышкі Беш., Залучча, Ноўка Гар., Дзёрнавічы В.-Дзв., Гатаўшчына, Запруддзе, Лазічы, Латышы, Надазер'е Глыб., Балаі, Мікалаёва, Спігальшчына, Сухавежа Міёр., Ласіца, Лукашова, Нарыца Паст., Ветрына, Жарцы Пол., Клясціцы Рас., Наваселле, Матырына Уш., Коравічы, Тараскі Чаш., Жданы, Пятровічы, Чаромхава Шарк. @ацалець зак. Уцалець, астацца цэлым, непашкоджаным.
Наша хата ў вайну ацалела. Замошша Брасл. @ацечаства н. Імя па бацьку.
Маё ацечаства - Віктараўна. Гута Паст. @ацірацца незак. Асыпацца.
Каласы ўжэ аціраюцца, перастаяў авёс. Агурні Глыб. @аццяпель ж. Адліга.
У аццяпель ажно на вуліцу ні хочацца выхадзіць, дужа мокра. Ахрэмаўцы Брасл.
Параўн. аддуха II @ацяміцца зак. Апамятацца, разабрацца ў новых, нечаканых абставінах.
Пакуль немцы ацяміліся, мы ўжо былі ў лесе. Бяседы Леп.
Параўн. агаломіцца @ацяробкі, ацярэбкі мн., зб. Шалупінне ад бульбы.
Ацяробкі мы збіраем і варым свінням. Шасцярні Уш. Ацярэбкі ў кучу на двары ссыпай. Ілава Шум.
Параўн. аскробкі, ашкалёпкі @ачапісты прысл. Тоўсты, трыбухаты.
Карова ў майго брата ачапістая і на малако добрая. Замкава, Латышы Глыб. @ачароп'е н., зб. Абломкі разбітай пасуды.
Сабяры гэтае ачароп'е, выкінь і не парэж рукі. Астроўшчына Пол.
Параўн. аскабалак, аскалёпак, аскялэбак, аскяробак @ачарпнуць зак. Зачарпнуць, набраць (вады).
Ай, этыя дзеці. Два часы просіш вядро вады ачарпнуць, і то лянуюцца. Таўкіні Шарк. @ачмур м. Ачмурэнне.
Нейкі ачмур на мяне найшоў у лесе. Псуя Глыб. @ачмуціць зак. Ашукаць, падмануць.
Я тады яго лоўка ачмуціла. Бяседы Леп.
Параўн. амманіць, абласуціць, ашалапуціць @ачопкацца зак. Паправіцца пасля цяжкай хваробы, акрыяць, ачуняць.
Трохі была ачопкалася, то зразу хапілася за работу. Коравічы Чаш.
Параўн. акрэйбацца @ачосы толькі мн. Ачоскі, адходы пры часанні льну.
Ачосы ў нас тожа йдуць у дзела. Можна ткаць палавікі, мешкавіну. Пішчалава Арш. @ачурацца зак. Адцурацца, адрачыся.
Дзеці ачураліся ад маці. Якаўлевічы Арш. Ад жонкі ачураўся быў, а любіў жа. Белая Ліпа Сен. @ачурудны прым. Прапашчы.
Ачурудны ты чалавек, п'яніца. Ушачы. @ачуціцца зак. Апрытомнець, ачуцца.
Як ударыла галаву, толькі праз дзень ачуцілася. Галбея Паст. @ачыпак м. Вочап.
Ваду нечым набраць - ачыпак зламалі. Слабодка Гар. @ашака ж., зб. Асцё.
Адабралі насёна, але далей німа чаго дзяліць - ашака пашці адна. Захарнічы Пол. Зярно вельмі плахое - шмат ашакі. Мікалаёва Міёр.
Параўн. акоцця, асцеўе, асціўё, асцяўё @ашакі мн. Высеўкі.
Прасеяла муку, ашакі курам замішаю. Сакольнікі Віц. Ашакі на корм свінням ідуць. Матырына Леп., Ёды Шарк.
Параўн. асеўкі, асіўкі @ашалапуціць зак., экспр. Ашукаць, падмануць.
Лоўка яна цябе ашалапуціла. Булахі Глыб.
Параўн. абласуціць, амманіць, ачмуціць @ашалона ж. Эшалон.
З Рыгі фарміравалі ашалону ў Германію. Узмёны Міёр. @ашкалёпкі толькі мн. Шалупінне ад бульбы.
Ашкалёпкі звары разам з бульбай, свінка паесць. Галбея Паст.
Параўн. аскробкі, ацяробкі, ацярэбкі @ашкір выкл. Вокліч, якім адганяюць авечак.
Ашкір! Пайшлі ў хлеў! Апанаскавічы Уш. @ашкурыць зак. Акарыць, ачысціць ад кары.
Усё німа ўрэмя ашкурыць лес. Баяноўшчына Пол. @ашлап м. Ачэп.
Буду лажыць ашлапы і ставіць кроквы. Сяляўшчына Рас. @ашостак м. Прыпек.
Пастаў сковараду на ашостак. Юнькі Паст. @ашушкацца зак. Ухутацца, цёпла апрануцца.
Як на север ашушкаўся. Дварчаны Паст. Так ашушкалася, ледзь ногі цягну. Колпіна Сен., Варапаева, Чорнае Паст.
Параўн. абдзецца @ашчапенец м. Адшчапенец, адзінокі чалавек.
Так і пражыў век ашчапенцам. Дрыгучы Міёр. @ашчапіцца зак. Абхапіцца рукамі, моцна абняцца.
Браты ашчапіліся, адпускаць адзін аднаго ні хочуць. Ліпаўкі Докш. @ашчапіць зак. Абхапіць рукамі, моцна абняць.
Ашчапіў за шыю і ні атарваць. Язвіна Шум.
Параўн. абшчалепіць @ашчачэрыцца зак. Занервавацца (пра свойскіх жывёл, птушак).
Як вынесу ім ягады гнілыя, а яны, ты знаеш, ашчачэруцца і глядзяць, не хочуць есць, а патом і з'ядуць. Гараны Пол. @ашыбнуцца зак. Памыліцца.
Кажыцца, правільна шчытаў, а нейдзі ашыбнуўся. Барсукі Дубр., Арцёмава Лёзн., Забор'е Рас. @ашэстак м. Жэрдка пад столлю ў хаце ці ў бані.
Калбасы, можа, на ашэстак перад шчытком пака павешаем. Туркова Міёр. @аягніцца зак. Акаціцца, нарадзіць ягнят.
Мая авечачка маладзенькая аягнілася. Астроўшчына Пол.