##ShortTitle: Вушаччына (Барадулін) ##LongTitle: Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна ##FrontpageTitle: Вушаччына (Барадулін) ##ExpandArticle: false ##Type: slo ##TitleNote: частка ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Менск: Кнігазбор, 2014. ISBN 978-985-7089-28-4

Разьдзелы:
 Слоўнік  

 Устойлівыя выразы  

 Параўнанні  

 Прыказкі й прымаўкі  


Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, - асобныя словы, прымаўкі й пад'ялдычкі, зычэнні й грозьбы й шмат іншага.
##HTMLDescription_END ##Chapter: 1. Слоўнік @абабраць — прыбраць, упрыгожыць.
Уся хата кілімамі (каберцамі) абабрана. @абадвы, абыдва — двое мужчын.
Глядзелі абадвы рот разінуўшы. @абалонь — кругляк, бярвяно без сарцавіны.
Доўга ляжала бярно, стрыжань выгніў, абалонь засталася. @абалынка — хмурынка, аблачынка.
Набегла абалынка й сонейка схавала. @абарэц — сетка лавіць рыбу.
Абарцом троху й налавілі шчупачкоў. @абасваіцца — асвойтацца, абвыкнуцца.
Дзікаватая была котка, а цяпер абасваілася, аббылася. @аббіты — дасведчаны, абчасаны жыццём.
Ты ж троху вопытны, аббіты малец. @абвіднецца — развіднецца, днець.
Абвіднелася - тады й рушылі ў дарогу. @абгаркі — абгарэлыя дошкі, бярвенцы.
Цягала з пагарышча абгаркі, хату лапіла, сенцы лапіла. @абдаўжыцца — залезці ў даўгі.
Ён прыехаў, яна карміла, паіла яго, абдаўжылася. @абдзёрак — кавалачак бульбіны, калі дзяруць на тарцы.
Бульбу на клёцкі драла - целая міса абдзёркаў. @абдзіртус — той, на якім адзежа хутка рвецца, абадранец.
На абдзірстуса адзежы не напасешся. @абдужыць — перамагчы, перасіліць.
І абдужыў яго тады ў тым спаборніцтве. @аб'есці — наесціся ўволю, сагнаць смак.
Аб'елі шчупакоў, язі будуць наставаць, тады ўжо іх пад'ядзём. @абечая, абячэўка — сценкі рэшата (сіта).
Лопнула абечая, і хоць праз пальцы прасейвай муку. @абжыцца, ажыцца — завесці гаспадарку, угрунтавацца.
Абжыўся, хатку сабе паставіў там, на ўзгорку. @абзыў — вясціна, водгук.
Ад яго й абзыву німа. @абзыўкі — водгулле, водгалас, рэха.
Малая ўжо разумеіць, якія абзыўкі ад матацыкла. @абірыш — апаследкі садавіны.
Адны абірышы засталіся, лепшыя яблыкі ўсе павыбіралі. @абкаравіць — запэцкаць, вымазаць у нешта.
Пакуль з ямы вылез, увесь свой хворс абкаравіў. @абклікаць — паклікаць, запрасіць.
Кажнага абышоў, абклікаў. @абкрывавіцца — біцца да крыві.
Пеўні так абкрывавіліся, аж іх убакі водзіць. @аблаў — аблава.
І так на яго аблаў быў. @аблачок — аблачынка.
Аблачок наплыў, і сквар прапаў. @абліваха — дождж са снегам; яшчэ — слізгата.
Такая абліваха, што кажух карыной зробіўся. Абліваха такая, што па дарозі каціцца можна, павалішся - галавы не збярэш. @аблітня — блешня.
Аблітня - яна самаробная, раней не было купляных. Зробюць з драціны, абліюць волавам, і яна блішчыць, аблітаіць. Шчупака б'юць кукай, пасля аблітнёй аблітнююць рыбу. @абнашчыцца — нашча з'есці, выпіць.
У хаці й абнашчыцца нечым. Песняй нашчыцца салавей. @абненавідзець — зненавідзець.
Хто там жалеіць чужога рабёнка, наадварот - абненавідзіць. @абніжацца — зніжацца, нізка ляцець.
Ляціць самалёт, абніжыцца й давай страчыць. @аборы — вяровачкі падвязваць лапці, абвінаць анучы.
Лапці ды аборы - усе мае прыборы. @абразанец — абразаны яўрэй.
І абразанчык торкаіць свой флянчык. @абрамізіць — абразіць, прынізіць.
Абрамізіў на людзёх, каб сябе паказаць. @абрамяніцца — аперазацца рамянямі.
Стаў камісарам, дык ад грудзей аж да сракі абрамяніўся. @абрасець — адсырэць на расе.
Нясі дамоў сяннік, а то абрасеіць, атап'ецца. @абратаваць — выратаваць, уратаваць.
Баранілі-баранілі, алі карову абратавалі. @аброк, брок — папаска для каня, узятая ў дарогу.
Добры яздок помніць пра аброк. Вараному коніку броку аўса. @абруд — абруч, вобад.
Абруд лопнуў, і клёпкі рассыпаліся. Сіта ўдарылася абрудом і падскочыла. @абсадзіць — адолець, уходаць, сходаць.
Я чарак пяць абсадзіў. @абсачаць — калі ў дрэва спыняецца прыліў соку.
Як станіць кара абсачаць, тады адхіні галінку й прышчапі яблыну. @абсварыцца — перасварыцца.
Яна з усімі абсварылася й ні к кому ня ходзіць. @абсемяняць — семяну садзіць.
Гарод яе абсемяняюць талакой, яна саўсім баба нямоглая. @абсмакаваць — увайсці ў смак, раскаштаваць.
Як абсмакуешся, за вушы не адцягніш. @абуванне — абутак.
Дажылася Малання - ні абування, ні адзявання. @абхаіць — прыбраць, прыхарашыць.
Хата крапівой зарасла, хай бы хату абхаіў, абчысціў. @абціскаць — ухутваць, шчытна ўкрываць.
Давай яго абціскаць, каб ня змёрз. @абціхацца — сціхаць, сунімацца.
Толькі пачынаіць хвароба абціхацца, як новае насланнё. @абцопкаць — абнасіцца, абшарпацца.
Абцопкаўся ўвесь, страшна глянуць. Абцопкаў штаны - цыцалі (махры) баўтаюцца. @абчыхацца — прачыхацца, прасынацца.
Абчыхаюся назаўтра - нікога німа. @абыдлець — азвярэць, знелюдзець.
Абыдлеў чалавек, звер зверам. @абысціся — збіцца з дарогі, перайсці патрэбнае месца.
Ішла й абыйшлася, згубіла сваю дарогу. @абыцца — звыкнуцца, абжыцца, зжыцца.
Спачатку дамоў хочацца, а пасля абудзішся. @абэлка — адгаворка, спасылка на некага, ускладанне віны.
Хто б што ні зробіў, а на яго ўся абэлка. @абязгрошыць — застацца без грошай, звесці грошы.
Абязгрошыла кума, кума ўжо даўно німа. @аб'язджаць — расплывацца, рабіцца ацеслівым.
Каб клёцкі не аб'язджалі, вады далі. @абязножыць — страціць моц у нагах.
Гладка абязножыла Латышыха, па хаці сунуцца цяжка. @абязручыць — знясіліць рукі.
Гладка абязручыў, а такі шчырун быў. @аб'ялдычыць — ашальмаваць.
Нізавошта чалавека аб'ялдычылі, з гразёй змяшалі. @абялёдаваць — есці са смакам.
Так клёцкі абялёдаваіць, аж нос упрысядкі йдзець, аж за вушамі скрыпіць. @абярнуцца — перакуліцца; яшчэ — зрабіцца.
Воз абярнуўся, і ўсе ў балоці. Быў-быў чалавекам і чортам абярнуўся. Смятана вадой абярнулася. @абярэмца — ахапачак.
Хоць абярэмца прынясі, бо дроў у хаці ні паленца. @абяссіліцца — выбіцца з сілы.
Як абяссілюся, дык ня трэба буду нікому. @абясхлебіць — застацца без хлеба, звесці хлеб.
Памёр тата - абясхлебіла хата. Так гаспадарылі, што хлеб звялі. @авад — шмат аваднёў.
На кароў у паўдзён авад напаў, і яны ў гіз. @аванец — аванс.
Учора далі аванец, але такі малы. @авохці — выклічнік.
Авохці мне, баюся, упусціш - ня зловіш, малы, як гумовы. @авясец — дробны авёс (ласкава).
Во колькі малькоў, якраз як авясец. Сажнём, дачушка, авясец, тады к табе Бог сватоў прынясець. @авячына — авечае мяса.
Лепі за любую прысмачыну воўк любіць авячыну. @агадаць — здабыць, набыць, прыдбаць, агораць, расстарацца; яшчэ — наліць.
Сяк-так пінжак агадаў, падняў троху свае пархі. Ён сабе к зіме добры кажух агадаў. Я ей чарачку агадаю. @агалам — агулам.
Вішні агалам прадала. @агаспадарыцца — завесці гаспадарку, стаць гаспадаром.
Як нічога ня здарыцца, дык маладзён агаспадарыцца. @аглабіць — прыняволіць, прымусіць.
Моцна ж яго аглабілі, парабкуіць на іх. @адаробка — дзябёлая, гладкая.
І Хадорына адаробка носіцца як жаробка. @адбубеніць — пабіць, адлупцаваць, уваліць.
Яму хлопцы так адбубенілі, ледзь ногі валачэць. @адварот — агіда, непрыняцце.
У яе на такога кавалера адварот. @адгладзіцца — паправіцца.
Было ўжо рэбры свяціліся, а цяпер, глядзі ты, адгладзілася. @адгудзіць — адгаварыць, адбіць.
Ці я тваіх конікаў апудзіў, // Ці я тваю дзяўчыну адгудзіў? @аддаць — палягчэць.
Таблетку выпіў, трошку аддало. @аддух — перадых, адпачынак, супакой.
І галава аддуху патрабуіць. @аджылы — сталага, пахілага веку.
Чалавек ён ужо аджылы, з маладымі ня ўгоніцца. @аджыць — перажыць.
І першую жонку кінуў, ён іх пяць аджыў. @ад'зябнуць — ззябнуць.
Цвяты й тыя ад'зяблі - халоднае лета сёлета. @адказваць — завяшчаць.
Перад смерцю ўсё свайму першаму адказала. @адкарапкацца — адчапіцца, адкараскацца.
Ад гора ніяк не адкарапкаішся. @адкормнік — парсюк, пастаўлены на адкорм.
Адкормніку корму не набрацца. @адкрасці — забраць назад потайна.
Міліцыянер забраў дудкі (як самагонку гналі), а малец узяў ды адкраў іх. @адкрасціся — незаўважна адысці.
Памалу ад мяне адкраўся. @адкрэвіць — адысці ад хваробы, паправіцца, паздаравець.
Можа, я троху адкрэўлю ў бальніцы. @адмалі — змалку.
Ён яшчэ адмалі, як нарадзіўся, хваравіты. @аднавуры — аднавокі.
Шашок аднавуры, ды бачыць, дзе куры. Сляпінда ты аднавурая! @аднадумец — хто адной думкі з некім.
Мы з ёй такія аднадуміцы, што куды там! @аднакавы — аднолькавы.
Боты драныя мае, // Дома лакавыя. // А ці ў дзевак, а ці ў баб - // Усе аднакавыя. @аднаслоўны — чалавек слова, верны свайму слову.
Стахван чалавек аднаслоўны, сказаў - зробіць. А Ладысь неаднаслоўны, у яго сем пятніц на тыдні. @аднаяй — мужчына з адным яечкам.
І гэны аднаяй просіць «дай!». @адпасажыць — адпрэчыць, адціснуць.
Нявестка мяне ад печы адпасажыла, усё сама робіць. @адпасціць — адкарміць, дагледзець.
Які конь гожы стаў, як яго адпасціў. @адперыць, перыць — адлупцаваць, лупцаваць.
Ён яго добра адперыў. Перастань малога перыць. @адпіцца — адсырэць, набрацца вільгаці, пусціць ваду.
Дровы ў хаці ў цяпле адпіліся, ня хочуць гарэць. За ноч лайно адпілося на дварэ, ня высахла. @адпойсаваць — адлупцаваць.
За такое добра адпойсаваць варта, каб і дзясятаму заказаў. (Відаць, ад пояса.) @адпоўніць — адсыпаць, адліць з поўнага.
Адпоўні бутэльку на пахмелак. Адпоўні бочку, а то круп з коптуркам. @адпрог — калі адпрагаюць коней з дарогі.
Паедзем дамовачкі // З гэтае няволічкі. // Нам дома лепі будзіць, // Конікам адпрог будзіць. @адпячы — крыху спячы.
Як на пасці на палцы бульбіну адпякуць, яна й смачная. @адрадніцца — адчурацца, ачужацца радні, адрачыся.
Неяк вы ўжо адрадніліся, ні на парог нагой. @адроддзе — паходжанне.
Маскалі - стараверы, а ён якога адроддзя? @адрэчны — недарэчны.
Адстань ад мяне, адрэчная гэта гаворка. @адрэчча — непамыснасць, недарэчнасць.
Адрэчча нейкая выйшла з добрага намеру. @адстрапаліць — настроіць.
Адстрапалілі малога, ён і носу ня кажаць. @адхлон — перадых, спакой.
Піцую-піцую, і хвілінкі адхлону ня маю. @адхон — схіл, абрыў.
Пакацілася кола з адхону - ні шуму, ні звону. @адхонаваты — абрывісты.
Бераг такі адхонаваты, аж страх. @адцэбрыць — адагнаць, адпрэчыць.
Адцэбрылі яго ад цёплага мейсца.
(Даслоўна - прагнаць ад цэбра.) @адчыхвосціць — даць прачуханца, вылаяць, прабраць.
Як адчыхвосцілі неслуха, дык шоўкавым стаў. @адысці — прапасці, знікнуць.
Ужо снег адыйшоў. @адыходзіны — адыход з гасцей, з дому.
На адыходзіны капытковую выпіць ня шкодзіць. Казу падаіла на адыходзіны. @ад'язджаны — ад'езд, ад'ездзіны.
І Селівеіха на ад'язджаны прышла. @ажавіны — ажына.
Смачныя ажавіны, толькі збіраць калюча. @ажамеры — выціскі, асадкі, ападонне.
Можа, у цябе хоць якія ажамеры засталіся, галава кроіцца, дай выпіць. @ажнуль — аж, ажно.
Ажнуль мне галоўка баліць: // Як жа мне дзетак жаніць? @ажынаўка — гарэлка на ажыне.
Ажынаўку й без закусі піць смачна. @ажыцца — прыжыцца, атайбавацца, звыкнуць.
Ажыўшыся тут, і выязджаць ня хочуць. @акалець — сканаць.
Акалеў нябога, і на кут паклалі. @акалле — холад, зябкасць; яшчэ — змерзлае цела.
Глядзела-глядзела яго на дварэ, аж мяне акалля ўзяло. Прыкрый сваё акалля, а то ссінеў як пуп курыны. @аколіва — ваколіца.
Зялёнае аколіва ад птушыных песень глухне. @акоцце — асцюкі.
На плечы снапы ўскініш - акоцце сыпіцца, дык у капелюшы зручна. @акраўкі — абрэзкі тканіны, якія засталіся ад кроіва.
З гэтых акраўкаў нічога не пашыіш. @аксціцца — апамятацца, прыйсці ў сябе.
Аксціся, што ты такое гаворыш?! @аксыля — вокліч да цялят.
Аксыля, у хлеў, аксыля, цяляткі! @акуратны — далікатны, уважлівы.
Ён такі акуратны - і сабаку на «вы» называіць. @акушок — акунёк, акуньчык.
Акунь, той як дурань бярэць, акушок яшчэ дурнейшы. @алеха — вольха.
Насек белай алехі, усё ж дровы будуць. @амердзіцца — апрацівець, збрыдзець.
Амердзіўся ён мне, нідзе ад яго праходу німа. Амердзілася мне ўсё, куды ні глянь - свінні, а ня людзі. @анадоень — надоечы.
Анадоень яшчэ бачыліся, і на табе - памерла. @анелюбець — знелюбець.
Анілюбела мне гэта хата, ды ня ведаю, куды ўцячы. @анінютанькі — нізавошта, ні ў якім разе.
Да работанькі анінютанькі, а да любатанькі, ах, мае матанькі. @апагодзіцца — распагодзіцца.
Як апагодзіцца, дык гэтыя травы бяруць і ў ямы кладуць. @ападанкі, ападонне — ападак на дне катла ці місы; яшчэ — апалая садавіна.
А яму асталося толькі ападанкі з'есці. Узвар увесь выпілі, адно ападонне асталося. Наліў ападоння й частуіць, пі сам. Цэлы мех ападанак назбіралі. @ападоліцца — быць у жонкі пад слухом.
Быў малец як малец, ды ападоліўся. @апантаны — утрапёны, нястрыманы, звар'яцелы.
Апантанаму й мора па калену, і хмары па барадзе. @апаследкі — рэшткі, астаткі.
Апаследкі дошак ссунуў з машыны. @апіра — апора.
Гэта мая апіра надзейная. @аплэвуш — ацеслівы, непадцягнуты, няўзглядны.
На такога аплэвуша ніякая дзеўка не паглядзіць. @аплятанік, пляцёнак — буталь, аплецены лазой.
Бражкі быў цэлы аплітанік, дык выпіў адзін. Пляцёнак бражкі на стол - гуляй да ночы, пакуль запацеюць вочы! @аповалач — цямрэча, зацем, заслань.
Аповалач вочы завалакла, нічога не відаць, іду як сляпая. @аполак — дошка з краю бервяна, гарбыль.
Тынянка абабіта аполкамі, і добра. @апромеццю, промеццю — стрымгалоў, не зважаючы ні на кога.
Як угледзіць бацьку, апромеццю ляціць. @апрыч — асобна.
Ад усіх апрыч сядзіць. @апрычонкі, асабенкі — смачная ежа, якую трымаюць асобна для пестунка.
Ён толькі асабенкі есь, зласелы, здураны. @апсік — прэч, уцякай (вокрык на ката).
Апсік, дуронік! @апурхнуць — натапырыць пер'е, абвяць.
На такой золі куры апурхлі. @апячы — спячы, запячы.
У печы апяку печанёўку. @арфаваць — веяць, правейваць.
За дзень столькі мяхоў жыта наарфавалі. @асада — драўляная акантоўка акна.
Асаду паставілі, засталося толькі рамы ўставіць і зашкліць. @асва, асвіна — аса.
Проста асвой у вочы лезіць да яго, не адбіцца. Асвіна прыстала - не адмахацца ад яе. @асвер — жардзіна ў студні, на якой трымаецца вядро (журавель).
Асвер задзёр шыю ўгару з вядром у зубах. @асвойчыць — прыручыць, зрабіць свойскім.
Пакуль сабаку асвойчылі, усе пакусаныя хадзілі. @асвяраць — падважваць.
Асвер бярно, а я моху падторкну. @асвяціць — асвятліць, пасвяціць.
Запалю я свечачку, асвячу я сцежачку. @асеціць — абсесці, атабуніць, апанаваць.
Яго ж не сямёра асеціла (не шмат дзяцей).
(Яўна ад сеткі.) @асецішча — месца, дзе стаяла асець (восець).
На асецішчы буракі ўрадзілі. @асівець — пасівець.
А як жа ты асівеў, а мой жа ты свой. @асіта — сітнёг.
Асіты з берагу нажала на подсціль. @аслонак — там, дзе сонца, прыслонак.
Кот сядзіць на аслонку й курню пяець. @аслухаць — пачуць.
Тады аслухалі, што другая баба храпіць. @аслядаваць — высачыць, знайсці па следзе.
Мы ўвялі слядочак // На сваткі дварочак. // Дзе мы яе аслядуем, // А там мы і заначуем. @асмакавацца, абсмакавацца — адчуць смак у ежы.
Як асмакуешся, за вушы не адцягніш цябе. @асобенна — асобна.
Яны й спяць, і ядуць асобенна. @астатнік — апошні, хто адстае.
Ня будзь выдатнікам, ды ня будзь і астатнікам. @астрашыцца — спалохацца, узяць у страх.
Ці я астрашылася так, ці што? @астроў — востраў, астравок.
А пасярэдзіне Плінскага возіра астроў. @аступіць — абступіць, акружыць.
А людзі іх аступілі кругом. @асунуцца — занядужыць, заняпасці, астарэць.
А ты йдзі ў прыстарэлы дом, як асунішся. @асцявільна — дзяржальна восцяў.
Закалоў шчуку восцю, як асцявільна не зламалася. @асыпка — мука нізкага гатунку, ёй пасыпалі ахрап'е, мешанку.
Мех асыпкі ўдалося купіць, а ўсё ж парсюку нейкая закраса будзіць. @аталпіць — апанаваць, перапоўніць, наваліцца.
Аталпілі ўсю вуліцу - не прайсці. @атанець — схуднець.
Аментам атанела - так спаліла яе хвароба. @атвадзець — зрабіцца вадзяністым.
Ежа, пакуль стаяла, гладка атвадзела. @атлёт — хват, зух.
Такі атлёт, што хуем прапаліць лёд. @атлум — ачмурэнне, аблуда.
Усе гэты выбары-выдуры - толькі атлум галавы. @атнімка — анучка, якой атнімаюць, выцягваюць кацёл з печы.
Кашуля, як атнімка, чорная. @атожылле — парасткі.
Ад яблыны атожылля пашло. Бульба ўся атожылля пусціла, трэба скарэй садзіць. @атопак — стаптаны чаравік; яшчэ — пра недалужнага хлопца.
Якія атопкі ўссуніш на ногі, а ўсё ж ня босы. І ейны атопак нешта з сябе корчыць. @атрусіцца — прывесці трусянят.
Яна, чараўніца, счаравала: труска атрусілася, а трусяняты памёрлі. @атуросце — парасткі.
Маленькую яблыньку прынясла, пасадзіла, яна прыжыла, і столькі атуросця ў яе. @ахапак — гурма.
Ідзем усім ахапкам дамоў. @ахмурэць — ап'янець, ачмурэць.
Ня так захварэў, як ахмурэў. @ахопак — бярэма, шмат.
Яны там ахопкамі грошы палучаюць на шахтах. Ладны ахопак і сабе прынёс. Пітух як даў у нагу, кроў ахопкам ліецца. @ахосал — заляцанец, сюбар, хахаль.
І ў яе ўжо свой ахосал завёўся.
(З ідыш - кавалер, жанішок.) @ахрап'е — ежа для свіней, ссечаная трава, бацвінне, дабаўляюць яшчэ бульбы, буракоў.
Рана ўстала, ахрап'я насекла. @ахэлак — ахапак, ахопак.
Ладны ахэлак са стогу выскуб. @аціхацца — суціхаць, сцішвацца.
Вея аціхнецца, можна будзіць у лес паехаць. @ацялякаваць — марудзіць, не спяшацца.
Не спяшай, ды не ацялякавай. Зроб гэта не ацялякаваючы. @ацяробкі, цяробкі — лушпіны ад бульбы, буракоў.
Ацяробак узялі на сушылцы, а ўсё ж парсюку прысмакі. @ачалавечыцца, пачалавечыцца — ажаніцца, узяць жонку; яшчэ — зрабіцца чалавекам.
Бугаяваў-бугаяваў дый ачалавечыўся. Я думала - яна пачалавечыцца нарэшці. @ачопісты — у каго шырокі азадак.
Такая ачопістая, што ў дзверы не пралезіць. @ачужэць — адбіцца ад радні, забыцца на родных.
Ачужэла дачка, на бацькоў забылася. @ашаколы — труха, точыва, пасеі, шашча.
Шашаль так паточыць, што адны ашаколы астаюцца. @ашургаць — скончыцца, перастаць.
Дождж аціх, зараз ашургаіць. @ашчыціць — шчыльна абабіць дошкамі, драніцамі.
Ашчыціла пуню, каб кот куранят не цягаў. @бабнік — малы, што не хоча аставацца без бабулі.
А гэнаму бабніку трэба, каб баба карміла, паіла, спаць клала й калыханку пяяла. @бабовішча — зямля, на якой раслі бабы.
Цвіцела макоўка на бабовішчы, // Спі, мая дурнішча, на саломішчы. @бавіцца, забавіцца — затрымлівацца.
Схадзі, толькі доўга ня баўся. Дзе гэта наша мама бавіцца нешта. Як забавіцца ў гасцях, да начы дома німа. @бавіць — забаўляць, глядзець малога; яшчэ — праводзіць час.
Ён дзіцё бавіў. Ня робіць, а час бавіць. @баган — багун.
Баган добра ад клапоў хату ратуіць.
(Магчыма, ад багны.) @багатырка — багатая, багацейка.
Равуць валы, равуць, // Багатырачку вязуць. @бадэка — патарчака, нешта адрэчнае, няскладнае; яшчэ — няўмека, бязручка.
Прывалок з лесу нейкую бадэку, хочаць зробіць кій сабе. Кусок чалавека - бадэка, у яго ўсё з рук валіцца. @баёк — удзельнік бойкі, задзіра; яшчэ — маленькі бой, драчка.
Свярбяць кулакі ў байка. Чым якая сварка, лепі маленькі баёк. @байбас — пераростак, боўдзіла.
Такі байбас - і ў першы клас! @балабок — пустабрэх, балбатун.
У балабока галава не баліць. @балакі — аблокі, аблачыны.
Па небі ходзюць такія цяжкія балакі. @баламут — чмут, галавадур.
Чмут-баламут, у чортавы лапці абут.
(Мама тлумачыла: не баламут, а беламут, бо белае муціць.) @балацюгі — зарослыя балоты.
У балацюгах жывець страх. @балмач — бесклапотнасць, бяздум'е, аблуда.
Так і пражыў цэлы век балмаччу. @бандыкі, бэндзі — несці малога заплеччу.
Вазьмі сынка бандыкі - хай расцець вялікі. @банкарт — байструк.
Банкарты гуляюць у карты, а бацькавы дзеці ламаюць клеці. @барабаніць — брынкаць, іграць.
А на йскрыпку йграюць, // А на цымбалах барабаняць. @барвічная — баравіковая, дзе растуць баравікі.
Гэта самая барвічная мясціна. @барляцца — вадзіць лыжкай ў варыве, квэцацца, вэдзгацца.
Пабарляўся ў місі, а есці ня стаў. Не барляйся, а еш, што далі. @барычное — насенне буракоў, морквы, капусты.
Пагодай паспелі барычное пасеіць. @басоля — басэтля.
Цяпер бабі не да солі, як зайгралі ў басолі. @басці — упарта казаць глупства.
Што ты бадзеш адно й тое як бык? @баўдур, байдур — дурань, ёлуп.
З баўдурам гаварыць - толькі язык студзіць. Урадзіўся такі байдур, што сорам бярэць. @бахар — каханак, хахаль.
У яе бахары невыводныя. @бахмачы — гронкі, кутасы.
Хмель абвіўся каля алешыны, а з бахмачамі вецер дурэў. @бацькоўшчына — родны кут, родныя мясціны, сядзіба.
Гэта бацькоўшчына, я тут вырасла. @бацяны — дзеці, сыны.
Прыхаджу дамоў, а маіх бацяноў німа. @бачына — бок, бакавіна.
За бачыну дзеўку пашчыпаіш. @бачэнак — маленькая бочка.
Сёлета ажно пяць бачэнкаў грыбоў насаліла. @беганіна — бегатня, марныя клопаты.
Беганіны на цэлы дзень, а заробку на цень. Ад беганіны ногі адбіў, а толку ніякага. @безздароўе — немач, хвароба.
Маладому ні стому, ні злому не было, а старога безздароўя спасцігла. @белата — белізна.
Такой белатой аддаець лайно. @беліна — бель (гатунак яблыкаў).
А яна беліна была, ад яблыкаў аж сукі трашчэлі. @белле — святочная апратка.
Надзявайся, бабка, у белае белля, // Павязу я цябе з сабой на вяселля. @белюга — белая гарэлка.
Дай якой белюгі пацягнуць, а то ад віна галава баліць. @беркавец — дзесяць пудоў.
Спраўнай карові на зіму беркаўцаў пад дваццаць сена трэба, ня мені. @біць — ісці напралом, уцэла.
Куды мы б'ём у хмызы, дарога ж збоку. @благаваты — слабы, кепскаваты.
Конь благаваты, а трэба дзёран уздзіраць. @благата — дрэнны, дрэнь.
Пашлі мы ў клуб, а там сабралася адна благата. @блажыць — робіцца блага.
Блажыць яму нешта пасля пачастунку. @блот — марнаванне.
Піцаваў, працаваў, а ўсё ў блот пашло, як чорт зблоціў. @блоціць — марнаваць, псаваць.
Нечага козамі сена блоціць, яны й лыка з'ядуць. Толькі сукно зблоціў, а паліта не пашыў. @блыт — блуд.
Рана дзеўка ў блыт пашла, зблыталася з шантрапой. @блытаўка — баламутлівая, падкая на мужыкоў.
Зблытнуўся, сыйшоўся з нейкай блытаўкай. @блэнда — валацуга, гулёна.
І гэна блэнда ўжо цягнецца. @блэндзіць — псаваць, блоціць.
Ня блэндзі мурог такой касьбой. @блядзець — бляднець.
Зялёненькі вінаград // Урадзіўся напагляд. // Як Рыгорка паглядзеў - // Вінаградзік паблядзеў. @блядэра — прасталытка.
Надта ж заядлая блядэра, нічога ня скажаш. @богамалельня — малельня, малітоўны дом.
Там была жыдоўская богамалельня. @бой — бойка.
Ён пабіўся, дык за бой і адседзіў. @боссю — басанож.
Нікіпаравы малыя й зімой боссю з хаты вылятаюць. Боссю пойдзем па расе. @бось — басата, галадранцы.
Сабралася бось з усяго свету. @боўтка — боўдзіла, бязмозглік.
І гэта боўтка тут пад нагамі блытаіцца. @бражджэль — сухая палка, кій, калі кінуць - бражджыць; яшчэ — усё высушанае.
Ён ужо ўніз расцець, як бражджэль зробіўся. Бражджалёў напякла, німа чаго ўкусіць. @брандзаваны — у бронзавай аздобе.
Конь маляваны, хамут брандзаваны, толькі ў сваты ехаць. @братавіты — дужа блізкі сябра.
Ён мой сябра братавіты, як сабе, веру яму. @брахлівы — фрывольны.
Ад ейных брахлівых песняў аж у пятках колка. @брацца — адыходзіць.
Старыя па адным на той свет бяруцца. @брацюлечка — ласкавае найменне брата.
Спраўляў брацюлечка пярсцёнкі ў горадзі. @бруд — гной пры нарыве.
Скуліна прайшла, а стрыжэнь застаўся, бруд выйдзіць. @бруёк, бруячок — рабацінне на вадзе.
Сягоння бруёк маленькі. Бруячок, як на ляшчу луска. @брухмень — пузач, брухач, пузацень.
Такі брухмень - па зямлі пуза валачэцца. @брыгаць — патрошку капаць, накрапаць.
Дождж брыгаў-брыгаў ды так і не сабраўся пайсці. @брыдзіцца — гідзіцца, грэбаваць.
Я брыджуся такога кавалера, такога п'янюгі. @брыдзь — брыда, брыдота.
Не падыходзь да гэтай брыдзі. @брызентовікі — брызентавыя пашлапні, туфлі.
У брызентовіках добра ад даўгоў уцякаць. @брызлае — закіслае малако.
Вячэрашняе малако брызлае, толькі бульбу праганяць.
(Брынза, думаецца, таго ж кораня.) @брыка — спецыяльны воз для перавозкі сена, саломы, высокія бакі накрачаны жэрдкамі.
Звычайна ў брыку месціцца да двух беркаўцаў сена. За дажджом прывёз яшчэ брыку сена. @брысік — укормлены, дагледжаны, гладкі.
Глядзі ты, які брысік вырас, - хоць на ім нажы йстры. @брэд — спажыва, здобыч.
Каза сама на брэд ходзіць, а казляняткі на ваўчынай шкуры качаюцца й мамкі дажыдаюцца. @бубён — бубен.
Дзеўка ў бубён біла, як малаціла. @бугаяваць — халасцякаваць.
Пабугаяваў малец уволю, усё ня мог знайсці дзеўку па свайму калену (па сабе). @бугіня — гатунак бульбы.
Дала мне бугіні на развод, пагляджу, што вырасціць. @бугрынкі — пагоркі, бугаркі.
А тыя бугрынкі я ўсе зраўняў. @букатка — печыва, булачка; яшчэ — узгорак.
Мама зранку букатак напякла. Патрапіш у лесе на букатачку - там ягад багата. @букіш — цвялілка для барана.
Баранька, букіш! @бушлаватая — разварыстая, сопкая.
Бушлаватая бульбіна ў руках рассыпаіцца. @бушлаваць — трывожыць, непакоіць.
Не бушлуй ты ейную старасць, асцепяніся. @быдлюк, быдлюга — хамаваты ці зладзеяваты.
Як стаў хадзіць у начальніках, дык такім быдлюком зробіўся. Гэты быдлюга так і пілнуіць, каб што сперці. @былле — быльнік, дзікая трава.
Цыганскія хаты без сяней стаяць, гароды пазарасталі быллем да вокан. @быць — быццам, нібыта.
Сню, быць мы з Іванам ідзём лугам, а луг увесь у званочках. @бягельня — балота, прорва.
З гэтай бягельні век ня вылезіш. @бягок — бягун, быстры.
Такі ўжо бягок, што ўсюдых дападзець, усюдых паспеіць. @бядзіць — турбаваць, непакоіць.
Мне адно бядзіць, як гэта канцы з канцамі звесці. @бяздолле — нешчаслівасць.
Закурыўся а дробненькі дожджык // Ды па чыстым полю. // Зажурыўся мой татулька // Па майму бяздоллю. @бязлюднік — нелюдзімы.
Бязлюднік і свайго голасу ня любіць. @бязручыца — няўмека.
Такая бязручыца - ні пашыць, ні памыць. @бялюсь, белюсёк — бялюткі, выпешчаны, дагледжаны.
Сынок мой, белюсёк мой, хоць нагледжуся на цябе. @бярно — бервяно.
Бярно ў бярно - аж звініць, усе бёрны здаровыя. @бярэннік — хто бярэ.
Было б што даць, а бярэннікаў знойдзіцца. @бяспецкаль — кепскі ўмец, няспрытны.
Бяспецкаль толькі псуець усё. Ці ж бяспецкаль можаць нешта людскае зробіць? @бясштэннік — бедны, хто нават штаноў не мае.
Бясштэннікі ў калхоз ціснуліся, каб сраку прыкрыць. @вабіць — прыманьваць, прыцягваць.
Ляснік быў, як на ваўкоў ішлі, ён выў ваўком, вабіў іх. @вавіла — мужчына, муж.
Вавіла ёсь, дык і дзеці ёсь. @ваган — тоўсты, пуцкалаваты малы.
Сядзіць ваган, як маленькі пан. @вада — урок, урачэнне.
На мальца вада нейкая найшла, сохніць і сохніць. @вададых — шустры, быстры, хваткі.
Ну й ён вададых які!
(Магчыма, іменне паганскага божышча.) @вадзіцца — дазваляць сябе весці.
Казёл не даецца вадзіцца. @вадзіць — уракаць, шкодзіць.
Хай табе ня вадзіць! (Не ўрачэ.) Хлеб у дарозі не завадзіць. @вадзюга — вадзяністае варыва, без навару.
Густое не жыдкое, а вадзюга гэтая, што з яе толку. @вайлакі — валёнкі.
Адлега, а ён без галошаў у вайлаках ідзець, мусіць, у яго ў галаве сто грам. Нага ў вайлаку - і мароз па баку! @вайстрак — востры канец, вастрыё.
Якраз у нажы вайстрак зламаўся. @вайстранка — болька.
Усё цела вайстранкі абсыпалі. @валатоўка — курган, насып.
А за валатоўкамі Доўжыца, рэчка-бягушка. Валатоўка была ў Крошыні, Букатачкай звалася. @валяка — гультайка.
Дзень паробіць, два не, такая валяка. @валяны — павалены.
Тут лес валяны, бура была ўсхадзілася. @валяўка — прасталытка, гулявая, даступніца.
З кім толькі ні валялася валяўка гэная, і яму загілела. І дачка ў яе валяка, валяшчая скурка. @вандзэлак — хатуль, клунак.
Бабкі, хапайце свае вандзэлкі. @ванцак — боль у жываце.
Ад ванцака зёлкі ў мяне ёсь добрыя. @варанджацца — прыкідвацца, строіць з сябе.
А не варанджайся ты дужа, быццам у цябе розум па патыліцы цячэць. @варацакі — ваніты.
У яго жывот хворы, даводзяць яго варацакі. @варголы — даслоўна: голы вар.
«Я табе, сынок, сягоння варголы звару», - жартавала мама. @вархопкі — пажыткі, манаткі.
Пахапалі свае вархопкі й хутчэй дадому. @варыўня — будыніна, дзе гатуюць ежу.
Яна ў сваю варыўню ўсё цягніць. @ватарга — гурма, зборня.
Гляджу, едзіць цэлая ватарга, канца не відаць. @ваўкаедня, ваўкаўня — ваўчынае логава (логвішча, логаўе); яшчэ — няўтульная будыніна.
У ваўкаедні трох ваўчанят бачылі. У хаці, як у ваўкаедні, халодна. Хата пустая, як ваўкаўня. @ваўкарэзіна — абразлівы зварот да каровы, каня.
Стой, ваўкарэзіна, каб на цябе ваўкі! @ваўначоска — майстэрня, дзе чэшуць воўну.
Паўдня на ваўначосцы выстаяла, пакуль кузлак воўны счасала. @вачапор — вісус, накольнік.
Вачапоры на шкоду скоры.
(Даслоўна - хто порыць вочы.) @вашанок — маленькая вошынка.
Вашанок у галаве засвярбеў. @веяць — гнаць, каціць.
Кляновая лісціначка, // Куды цябе вецер веіць: // Ці ў бор, ці ў даліну, // Ці ў шчырую баравіну? @вельмаваць — прывячаць, частаваць.
Ой, дзед, ты мой дзед, // А я твая бабка. // Шануй мяне, вяльмуй мяне, // Каб я была гладка. @верасянка — гліна, змешаная з верасам.
Гліну з дробна пасечаным верасам месяць і з гэтага робяць сцены абораў, хлявоў.
(На Ушаччыне бачыў у Двары Пліна.) @вернікі — верныя ў каханні, у дружбе.
Наша дваіх зэкаў на самалёт правяла, такія яны вернікі - да першай падушкі. @верхам — мець уладу над некім.
Зямля па ім верхам была. Жонка па ім верх паняла. Па ім верхам едуць, як на пастуху. @верхнік — верхні камень у жорнах.
Ніяк не маглі верхнік узвалачы. @ветрагон, ветрадуй — ветраны, не гаспадар свайго слова, лёгкі на абяцанкі, пустадомак.
Ветрагону веры німа, толькі абяцанкі-цацанкі. Разумны ня чуіць, што ветрадуй ветрадуіць. Такі ветрадуй, што божа ратуй! @відошна — відавочна, яўна.
Тут жа відошна сасуды адкрыты. Відошна, што саўсім нядужая. @вілатая — у два ствалы (як вілы).
А ў нас на дворышчы бяроза вілатая стаяла. @вілачнік — куток каля печы ў парозе, дзе стаяць вілкі, чапёлы, гальні.
Пастаў у вілачнік свой кій. У цябе ў галаве, як у вілачніку, усё стоць стаіць. @вірлун — у каго вочы навыкаце.
Маўчыць, вірлун, толькі вірламі варочаіць. @вірлы, варлы — вочы.
Што ты свае вірлы паказеліў - ніхто цябе не баіцца. @вірун — несутрымны, няўрымслівы.
Малы, як вірун, ні пастаіць, ні пасядзіць, кіпіць увесь.
(Магчыма, ад паганскага бога віроў.) @віхліцца — круціцца, скакаць, лашчыцца.
Сабака віхліцца каля яго, есці хочаць.
(Ад віхляць хвастом.) @віхтацца — хістацца.
Галіны віхтаюцца на ветры, як не паламаюцца. Нага я віхтанулася, я чуць не завалілася. @віціна, выціна — розга, дубец.
Віціну выхвачу ды адхварашчу пасярод Вушачы. @вішнеўнік — вішняк.
Вішнеўнічак выцыбаўся ўжо. @вішшо — вецце касатай бярэзіны, якое звычайна ламаюць на венікі да Пятра.
Пойдзем вішша наламаім, венікаў навяжам.
(Магчыма, першапачаткова гучэла як віссё, бо вісела.) @вобалачка — аблачынка.
Ты, як ціхая вобалачка, плывеш. @возерка — азярцо.
І возірка такое кругленькае, як сажалка, яно топкае. @возка — заезд.
Дзве возкі зробілі, дык троху сена прывязлі. @волаць — танюткія, кшталту нітак, костачкі ў рыбнай мякаці.
Смашная рыбіна, алі волаці многа. @вонка, вонкі — за дзвярыма, на двары.
Чаркі трэба, і дзе ён дзеўся вонка? @ворах — страх.
Аж у мяне ворах па целу пашоў.
(Здаецца, што варушацца валосікі на целе.) @восець — асець, гаспадарчая будыніна.
Восець пасадзіў на шасткі. @вотачкая — гэткая маленькая.
Спешка (бульба) вотачкая, гэта ж большанькая, а ёсь саўсім маленічкая. @вотліж — адлега.
Неяк на вотліж не пахожа. @вотрыны — рэшткі ад прасеенай мукі.
Бывала, што ў пірог падмешвалі вотрыны. @вохкала — хто вохкае, скардзіцца.
Гэта вохкала толькі кволіцца, а пабайнёй не заб'еш. @вуда — віхлясты; яшчэ — сквапны, які ўсё вывуджвае сабе.
Што ты, як вуда, убакі ходзіш? Мікіта - добрая вуда, усё сабе грабець. @вудыр — пухір.
Кіпенем ашпарыў руку, аж вудыр ускочыў. @вужок — вужанятка.
Маленькі вужок-бліскучыя вушкі. Вужка нехта забіў, а вужыца адна асталася. @вужэлкі, вужла'ё — неслухі, вачапоры.
Вужэлкі малыя так і пілнуюць, каб у шкоду залезці. Вужлаўё малое, галаву атлумілі. @вулі — галубы; яшчэ — галубоў прызываюць: вулі-вулі.
Вуляцькі-вулі, ляціце сюды, дзяўбіце пшаніцу. @вуллё — вулей, калода.
За вуллё кожнае падатак плаці. @вурыць — біць.
Як увурыў яму, дык ён далоў з усіх капылоў. @вусацень — вусач.
Вусацень гэны нічога ня робіць, толькі вусы падкручваіць. @выбіцца — спрацавацца, стаміцца.
Выбіўся як шпак на гэтай рабоці. @выбушнець, пабушнець — раздабрэць, наліцца сілай, вылюднець, памужнець.
Глядзі ты на яго, як выбушнеў. На вачах дзеўчынёшка пабушнела. @выбыць — адбыць, пражыць сваё.
Яна ж і нагой не кратала, выбыла свае дні. @вывараць — вывернутыя ветрам дрэвы.
Вывараць дарогу перагарадзіў. @выгаліць — накасіць.
Што ўжо сена выгаліла, на ўсю зіму будзіць. @выграб — збіранне, абіранне.
Летась кончык агуркоў пасадзіла, дык ім выграбу не было. @выдурнівацца — прыкідвацца, дуракаваць.
Не выдурнівайся - бярыся за розум. @вызалець — азябнуць, азалець.
Вызалела дзень і карасіны не дастала. @вызверак — злы, звераваты.
Зяць у яе быў такі вызверак, дык яго забілі потым. @вызнаваць — выведваць, разведваць.
Малога ў рыззё адзенуць, ідзець вызнаваць, дзе немцы адступаюць. @выказаць — выдаць.
Цябе б рэзалі, і ты ж бы выказаў нас. @выкамандаваць — выхітрыць, з нічога нешта зрабіць.
Так не так, а ўсё-ткі выкамандаваў сабе на кажух. @выканаць — заходзіцца ад болю.
Руку яму адарвала, добра такі выканаіць. @выкат — выраз у сукенцы.
Такі выкат, што сіські вывальваюцца. @выкаціць — нарадзіць, прывесці.
Каза трох казлянят выкаціла. @выладжвацца — збірацца, адыходзіць.
Выпраўляйцеся, выладжвайцеся, сваточкі. @выладнець — папрыгажэць, паправіцца.
Так выладнеў на вачах, аж не пазнаць яго.
(Ладны - значыць пазорысты, паглядны.) @вылівень, вылівак — яйка, знесенае без шкарлупкі; яшчэ — азызлы, адрузлы.
Калі куры ліюцца, ім таўкуць шкарлупінне ад яек. Вылівень ты гэткі. @вылупак — франт, хварсун, моднік.
Гэны вылупак са скуры вылупліваецца, абы надзецца ня так, як усе. @вылупіцца — прарэзацца, глянуць.
З раніцы цёпла было, сонца было вылупілася. @вымагаць — прасіць цану за тавар.
Платы не вымагала, колькі давалі, прадавала. @вымантачыць — выпрасіць, выцыганіць.
Ён усе грошы вымантачыў у маткі. @вымаўчаць — змоўчыць, не зважаць.
Ён крычыць, я трываю, алі часам і ня вымаўчыш. @вымышленне — прыдумванне, выдумлянне.
Ён ня можаць без вымышлення, усё вымышляіць і вымышляіць, абы ня так. @вымякшыць — вырабіць, зрабіць мяккім.
Каб вымякшыла шкурку, дык ей добрая футрачка была б. Падушку вымякшыш, дык галаве лягчэй. @вынас — плата пастуху.
Не ў нос яму такі вынас, ласейшага чаго хацеў. @выпарак — неслух.
І гэтыя выпаркі-рабяты такія зладзеі. @выпаўзень — скурка, якую скінуў вуж.
Вуж рубашку скінуў; вужы, яны ліняюць, а тады сыходзіць з іх выпаўзень. @выпінацца — вытыркацца, вылучацца, сіліцца.
Кожны выпінаецца як можаць, каб якую капейчыну заробіць. Ён перад начальствам выпінаецца, каб заўважылі. @выпладзіцца — вывесціся.
Сінічкі выпладзіліся, дзеці рукамі паролі, дык сініца адраклася. @выпруджвацца — напінацца, выстаўляцца.
Выпруджваецца што сілы, каб яго заўважылі. @выпукацца — надзьмуцца.
Як мячык, выпукаецца й коціцца на кароткіх ножках. @вырабатываць — вырабляць.
Хата, дзе скуры партызаны вырабатавалі. @вырабляць — зарабляць.
Хай служыць, хай вырабляіць сабе пенсію. @вырай — купка, куст.
У Грамніцкім бары знайшлі цэлыя выраі грыбоў. @выранджацца — вычварацца, капызіцца, строіць з сябе.
А не выранджайся дужа, знаім, адкуль ты, дружа. Выранджаўся-выранджаўся, пакуль ня ўсраўся. @вырасці — стаць, вывучыцца.
Ейны мужык урач, і яна сама на ўрача вырасла. @вырван — неслух, дуронік, вісус.
Вырваноў сваіх прышлюць на лета да дзеда. @вырый — яміна, адкуль выбралі торф.
У вырыі вада злецілася, густая стаіць. @высадкі — гародніна, захаваная да вясны.
І есці хапіла, і на высадкі асталося. @высачынь, выш — вышыня, высакосць.
Высачынь такая - дух займаіць. @выскрыпаць — выстудзіць.
Зачыні дзверы, а то ўсё цяпло выскрыпаіш. @выспрытніца — налаўчыцца, набыць спрыт.
Выспрытніліся малыя абіраць вішні. @выстар, выстарак — перастарэлы.
Выстар-выстар, а за маладымі ўпальваець. Адны выстаркі асталіся, маладыя паз'ехалі. @высцяробы — высечаны й згруджаны алешнік.
У высцяробах маліннік пашоў. @выталкаваць — прыйсці да пэўнай высновы.
Нагаварыліся, паталкавалі, а нічога не выталкавалі. @вытачыцца — узысці, прарасці.
Вясной запахла, мята вытачылася. @вытлуміць — запамятаваць, забыцца.
Мазгі вытлуміла табе, нічога ня помніш. @вытніца — плакальшчыца.
Вытніца добра такі аплакала сваю суседку. @вытушыць — патушыць, пагасіць.
Трэба газ вытушыць. @выхаджаны — выгадаваны, падрослы.
Рабёнак яшчэ ня выхаджаны, малы. @выхадзіцца — зведаць гора; яшчэ — ачуняць, акрыяць.
Ён у яе выхадзіцца, узнаіць, дзе аракі зімуюць. Цяпер пітух адзін выхадзіўся. @выхарашыцца — прыбрацца, прычапурыцца.
Вымыішся, выхарашышся, дык і свет табе палюбеіць. @выхартавацца — прагаладацца.
Як выхартываіцца за дзень, дык вечарам усё з'есь. Аж духі падхартала (падцягнула жывот). Ён увесь падхартаны (падцягнуты, станісты).
(Ад харта - паляўнічага сабакі.) @выхвэндаць, захвэндаць — вынасіць вопратку, забрудзіць.
Выхвэндаў адзежыну, толькі сабаку ў будку. @выцвіцець — хапіць гора, нажыцца.
Выцвіціць яна яшчэ за ім, гэта пакуль ён такі добранькі. @выцерабіцца — падрасці, падужэць, вылюднець.
Глядзі ты, выцерабіўся малец, не пазнаць. @выцерак — валяшчая.
Такі ўжо выцерак, усе цёрлі, а замуж запаўзла. @выцыбацца — вырасці.
Выцыбаўся малец нявогледдзю.
(Цыблы - доўгія ногі.) @выцюкнуць — забыцца, вылецець.
Мне й з галавы выцюкнула, што збіралася на кірмаш. @вычапкацца — выбавіцца, выкараскацца.
Яна са сваёй хваробы ўсё-ткі вычапкалася. @вычарнець — учарнець.
Селіван вычарнеў, худы стаў. @вычварацца — капрызіцца, выкідваць конікаў.
Досіць вычварацца, пара за розум брацца. @вычмураць — прыдумляць.
Не вычмурай, чаго не было. @вычыхацца — выпарыцца, страціць градусы.
Заторкні чым бутэльку, а то гарэлка вычхаіцца й вадой зробіцца. @вышчыгаліцца — прыбрацца, прыфранціцца.
Вышчыгаліўся, як на вяселле. @вышывальны — для вышывання.
У мяне былі ніткі вышывальныя. @выясніцца — праясніцца, пасвятлець.
Сонца выясніцца, а потым узноў хаваіцца. @вязанка,
вязанка — звязка дроў, снапкоў.
Вязанку за плечы дый пашоў.
вязанка — вязаная адзежына, свэдар.
Вязанку на плечы ўсторкніш, дык і мароз адступіцца. @вязгала — назола, звягло.
Змоўкні ты, вязгала! @вязгаць — плявузгаць.
Вязгаіш несусвецця нейкае. @вязістае — вязкае.
Вязістая дрэва - тапор ня хочаць браць, засядаіць у ім. @вялічча — шмат, багата.
Невялікае вялічча ў яго, толькі багатага з сябе корчыць. @вянок — рой.
Вянкі пчол на суках віснуць. @вяркаць — плакаць, падаваць голас (звычайна пра дзіця).
Хто гэта там вяркаіць? @вярзці — нагаворваць, плявузгаць.
Вярэць на яго абы-што, быццам ён ёй мяжу перадраў. @вясельнік — госць на вяселлі.
А вясельнікі пілі-елі й усмак пабіліся. @вясна — голад, бясхлебіца.
У іх летась такая вясна была, чуць выжылі. А сёлета вясны не было - да новіны дацягнулі. @вятка — натоўп, юрма.
Так і ходзяць вяткай цэлымі днямі. @вяхотка — звязаная з калючай травы, з вехця мачалка, каб шараваць посуд.
Вяхотку сшаравала, пакуль ададрала кацёл. @вячніна — трывалае, моцнае.
Новы кажух - гэта ўжо будзіць вячніна. @гадавік — жывёліна, якая гадуецца год.
Гэты парасяты не гадавікі. @гадзіць — дагаджаць.
Яму гадзіш як благой скуле, а ён цябе ня бачыць. @гадкі — брыдкі.
А то ёсь, як рапені, такія гадкія бабы, ідзець, а ў яе жывот на жываце, трыбух на трыбуху. @гайдамаха — гуляка, раскідаха.
Ён такі не гайдамаха - не прап'ець. @галабоні — буякі, дурніцы; яшчэ — п'яніцы.
Гэта ўжо галабоня надрузлая, адваленая, такая наспелая сядзіць. Галабоні - п'яніцы гузаватыя! @галабурда — лухта, несусвеціца.
Ён нясець усякую галабурду як наняты. @галавабой — слізгоцце.
Як падмерзніць - галавабой будзіць. @галавар — кіпень, голы вар.
А на снядання галавар. @галайстра — голь, галеча.
І ў Расіі такая галайстра. @галамызы — бязвусы, з голым тварам.
І гэны галамызы жаніцца хочаць. @галанож — у чаравіках на босую нагу.
Пахмяліцца дык галанож прыпёрся. @галаруч — голымі рукамі.
Нёс ваду галаруч, рукавіцы забыўся. @галасуха — плакса.
Я такая галасуха была малая. @галата — голае месца, поле.
Стаяць недзі каровы на гэтай галаце, травы німа. @галдуечыць — казаць, балбатаць незразумелае.
Збяруцца жыды: гылды-гылды, галдуечуць, пакуль языкі не запацеюць. @галезаваць — цягацца.
Галезаваіць па дарозі, клопату болі ня маіць. @галень — сшараваны венік, ад якога засталіся адны голыя дубцы.
Кінь ты гэты галень, ужо ўшчэнт сшараваўся. @галець — жыць ў нішчымніцы, не мець чаго абуць, надзець.
Пагалела б, тады б знала, а то ей матка прэць і прэць. @галіна — схільнасць, прызванне.
Яго сыны пайшлі па сваей галіне: адзін лекар, а другі начальнік. @галіцца — квапіцца.
На чужое ня галься, згубіш сваё. Пагаліўся на багацця й узяў пабойню. @галута — безлістоўе, бясснежжа.
Уся восінь галутай стаіць - ні лісту, ні свісту. Зіма сёлетняя галутай адстаіваіцца, гола будзіць у засеках. Вясна чарнатой стаіць, галутай. @галы — прагны, ахвочы да нечага.
Пітух на ежу гал, гатоў усё з'есці. На дзевак галы, як кот на сала. @галяк — голае месца, дзе вытаптана й спасчана трава.
Казу на галяку навязала, дык яна й сквярэцца. @гамнуць — схапіць, узяць.
Знахопу як гамніць, аж я знячывеліла. @гамолка — акраец, луста, скібка.
Добрую гамолку адваліў, сабе не пашкадаваў. @гамонак — гамана, гамонка.
П'яны прыдзіць, тады гамонку будзіць. @гандлёўшчык — гандляр.
Цяпер усе хітрыя ў гандлёўшчыкі пашлі, дурных німа. @ганьбаваць — грэбаваць.
Анічым не ганьбуе, абы кішэню напхаць. @гара — гарышча.
Усцягнулі сена на гару, паспелі. @гарадзішча — плот, загароджа.
Ой, вырасла лебяда // Вышэй гарадзішча... @гарды — горды, каго заела гардыня.
Ён чалавек гарды, абы з кім чарку ня возьміць. @гарлач, гладыш — гладкі, паліваны збан.
У гарлачу добра захоўваць крупы. @гарнушак — невялікі збанок, болей нагадвае конаўку.
Выпі, выпі, мая душачка, з поўненькага гарнушачка! (Мама любіла прыгаворваць.) @гарчавая — гаркаватая.
Капусту рана ссеклі, дык яна й гарчавая. @гарчак — горкі яблык, напой, пах.
Адных гарчакоў натры. Гарчаку хлібнуў, аж вочы на лоб палезлі. Перац рассыпала, дык смурод на ўсю кухню - гарчак пашоў такі. @гарэлішча — пажарышча.
На гарэлішчы пра агонь не гаворуць. @гарэць — цвісці.
Агуркі ўжо гараць, самы цвет. @гасціна — застолле, бяседа, госці.
У добрай гасціні душа спачываіць. @гасціцца — гасцяваць.
І жылі мы душа ў душу, гасціліся-радніліся. @гату — вокрык адпуджвання.
Мы на ваўка: гату, гату, а ён хамыль-хамыль і пашоў. @гаўкала — брахлівы сабака.
Ён жа такі гаўкала, ляпа не сцішаіцца. @гаціць — працаваць.
Ён гаціць на іх увесь век. @гбанікі — палазы ў санках, якія гнуць у адрозненне ад капанікаў.
Трэба ўмець выбраць лясіну на гбанікі, каб не сукаватая была. @гбацца — гнуцца.
Нага ня гбаецца, неяк хадзіць. @гваздкі — гваздзікі.
Ужо й гваздкі прабіліся, неўзабаве загарацца. @геройка — смелая.
Ты такой геройкай ня будзь. @гешэфт — справа, інтарэс.
Усё гешэфты нейкія водзіць з ім.
(Ад ідыш - здзелка.) @гібель — шмат, процьма.
Сёлета ягад гібель. @гілець, загілець — гарэць; яшчэ — дужа захацець.
Загілеў малец жаніцца, і слухаць нікога ня хочаць.
(Адсюль, відаць, і гіль, і карова чырвонае масці - Гілёня.) @гладка — зусім, ушчэнт.
Гладка забылася, чаго прышла сюды. Гладка збяднеў. @гладкі — укормлены, дагледжаны, спраўны.
Ад таго казак і гладак, што пад'еў і набак. Яна баба гладкая, спраўная. @гламызда — нязграбны, неахайны.
Такая ўжо гламызда, аж глядзець страшна. @глінабітка — хаціна з жэрдзя й гліны.
У глінабітцы зіму перажылі. @глінянік — гліняны гаршчок.
У гліняніку крупы лепі ўпрэюць. @глотнічаць — гарланіць, ірваць глотку.
Нячым глотнічаць, лепш справай займіся. @глушні — вушы (грэбліва).
Што табе - глушні пазаклала, што ня чуіш? @глыжы, глыжэўе, груд — засохлыя, зацвярдзелыя камякі зямлі.
Дождж як пашоў, глыжы пабіў, бульба ўзялася, пашла ў рост. Хто палку возьміць, а гэтыя дык грудам. @глык — глыток.
Піцця таго ўсяго на два глыкі. @глюганосы — глюгаты.
І прыляцеў глюганосы крук. @глюма — глюкаты; яшчэ — няветлы.
Глюма такая страшная сядзіць, слова ня скажа. @гнётка — тоўстая кішка.
Такую грузь падымаў, аж гнётка вылезла. @гніліна — хваравіты, слабы на здароўе, западлівы.
Такая ўжо гніліна, вецер дыхнець - валіцца. @гнуцікі — санкі з гнутымі капыламі.
Гнуцікі такія лёгкія на бягу. @гняваш, гнявы (мн. лік) — гняўлівы, сварлівы, злапомны.
У гневаша не на мейсцы душа. Гнявы ня ставяць хлявы. @гнянуць — ударыць, грымнуць.
Як гняну, дык доўга помніць будзіш. @гой — адчайны чалавек, разак.
Такі гой - нікому не саступіць. @гойкаць — гукаць, крычаць, клікаць.
Гойкала-гойкала, каб хто дзе. Вы тут грыбы сабірайце, мяне не чапайце, ня гойкайце. @голлю — галяком.
На дварэ зіма, а рабёнак голлю бегаіць. @гоміна — шум, вэрхал, гам; яшчэ — чутка, прачутка.
Гоміна на ўсю хату, нічога не разбярэш. Далёка пра яго гоміна пашла. @гоншчыкі — хто гоніць плыты.
Зімой на рум звозюць лес. А вясной, як лёд сходзіць, з пакоту з гары пускаюць лясіны, а іх па рацэ гоншчыкі гонюць. @гоп — гукаперайманне.
На адным чаравіку заднік ёсь, а на другім німа, ідзець - адзін гоп, другі шлёп. @грабёлка — грабянец, часадла.
А пара-пара грабёлачкі шукаці, // А пара-пара русую коску часаці. @грабіна — труна, дамавіна.
Якую грабіну зробілі б, дык і з нечага. @гравінь — гравій.
Дарогу гравіням усыпалі. @граміла — вялікі, здаравіла, моцны; яшчэ — няскладны.
Грамілу гэтага толькі ў аглоблі запрагаць. Гэны граміла паверніцца, дык і перакуліць лёгка. @грокат — грукат.
Ён без нагі, паваліцца - будзіць грокату. @гругніць — бубніць, мармытаць.
Нешта гругніць, а я пра сваё думаю. @груда — змерзлая глеба, без снегу.
Па грудзі йсці - як на злом галавы. @грудам — гуртам, юрмой.
За ёй кавалеры грудам валяць. @грузалкі — кавалачкі.
Гарбуз разварыўся, толькі грузалачкі дзе-нідзе пападаюцца. @грузь — цяжар.
Такую грузь валок, во здаравіла. @грыбёт — хрыбет.
А пітух заядлы такі - курыцы выдраў увесь грыбёт. @грывісты — з грываю.
Конік у нас быў грывісты, спраўны, ляціць, а грыва віх-віх, як мурог пад ветрам. @грыжанка — бручка.
Грыжанка маладая смачная, хрупаіш і хрупаіш. @грымотнік — зёлка.
На лузе расцець грымотнік, рыхтык дзятлінка. Як гром грыміць, збіраюць, пасля свенцяць і кураць хату. @гудзець — калі свіння кнура хоча.
Свіння гудзіць, да кнораза трэба весці. @гукаць — гутарыць, талкаваць.
Хоць пагукала з добрым чалавекам. @гулы — водгулле, рэха.
Хата пустая - аж гулы йдуць. Пярун як ударыць - гулы далёка йдуць. @гумовікі — гумовыя боты.
У гумовіках і ў балота, і з балота - і нага сухая. @гумонны — ганарысты, фанабэрысты.
Гумонны - куды там, нікога, апрыч сябе, і відам ня відзіць. @гурунцавацца — хвалявацца, халяраваць, кіпяціцца.
Не гурунцуйся гэтак, усё ўладзіцца, пагурак (жывот) згладзіцца. @гусіца — гусь.
Як гусіца тая ходзіць, валюх-валюх. @густыш, гусцё, гусцёж, гусцяк, гусцяёк — густое ў варыве.
Увесь густыш з капусты выцягаў, а жыжку пакінуў. Ты яму гусцяйку чарэпай. @гутаталка — гушкалка.
Малы на гутаталцы й начаваць гатовы. @гутатаць — гушкаць.
Пагутатай малога, каб ня роў. @гэтазны — гэткі вялікі.
Во гэтазны гарбуз пуза сабе адлежаў, не падняць. @дабрапсуй — хто дабро псуе.
Купіла б мужыку пінжак, ды гэны дабрапсуй яго ўсё роўна зблоціць. @дабрацца — пачаць, падрыхтавацца.
Ой, дзеўка, глядзі, дабяруся я да цябе! @дабрына — збажына.
Сёлета дабрына надзіва ўрадзіла. @дабура — дыбарам.
Вецер пер'е ў вераб'я дабура становіць. @дадушы — далібог.
Дадушы, ня помню, як гэта ўсё было, а маніць ня ўмею. @дажаўта — падрудзіць, давесці да жоўтага колеру.
Бульбу неяк было дажаўта паджарыць. @даладон — упарты балбатун.
Ад гэнага даладона галава забаліць, суціху яму німа. @далбак — дурань.
Гультаю й далбаку ўсе клапоту пабаку. @далізоўка — прышчэпка.
З лесу дзічку прыняслі, далізоўку зробілі, прыдалізавалі, цяпер яблычкі садовыя смачныя. @даліктун, даліктуха — пяшчотнік, спешчаны.
Такі ўжо даліктун - не дыхні на яго. @далуках — на зямлі, падлозе, доле.
Восы выядуць ігрушы, толькі шалупкі ляжаць далуках. Рабёнак далуках ходзіць. @далячэй — далей.
Віцебск ад нас далячэй, чым Лепля. @данава — чыста адмыць, адчысціць.
Рачным пяском кацёл данава адшаравала. @дапавалу — перабраць меру, паваліцца.
Як пойдзіць да той сіўкі, дык яна напоіць яго дапавалу. @дапакатунку — да ўпаду.
Напіўся дапакатунку й крычыць ратунку. @дапэўна — пэўна, дакладна.
Дапэўна ведаю - яны вяселля згуляюць. @дарагоўля, даражыння — дарагавізна.
Сёлета такая дарагоўля, нічога недакупіцца. Страх ісці на базар, даражыння такая! @дардоха — здаровая, дзябёлая.
Дардоха дзеўка - і ў кола і ў мяла. @дармаватая — ладная (бульба, свіння), нічога сабе.
Сёлета, дзякаваць богу, бульба ўрадзілася дармаватая. @дармавей — танней, дзешавей.
Яму дармавей былі работнікі. @дармавізна — дармовае, дадзенае, падоранае, набытае без платы.
Хочуць усе дармавізны, дзе ўдасца, а дзе й не. @дарыцца — дзяліцца.
Мы ўсім дорымся з ей. @дасачыць — дагледзець, дапілнаваць.
А ўсё-ткі дасачыў, куды злодзя падаўся. @дасвятком — досвіткам, на світанку.
Трэба паспець на аўтобус дасвятком. Дасвятком дамоў прышоў. @даспанаваць — дакладваць, казаць, паведамляць.
Яна яму ўсё даспануіць. @дасуха — ссушыць.
Скваркі дасуха зжарыла. @дасэні — узоры.
Настольнік тканы, увесь у дасэнях. @даўгалытая — даўгалыгая, цыбатая, даўгацыбая.
І Сцяпан, і жонка яго даўгалытая. @даўгіла — высокі, цыбаты.
К ей даўгіла прыбіўся, на ім хоць сабак вешай. @даўжом, даўжо — даўгія дровы.
Не парэзалі на кароткія, так даўжом і клалі. @дахаладна — астудзіць, выстудзіць.
Дахаладна астудзіў самагонку, пілася, аж душа смяялася. @дашчанік — будынінка, збітая з дошак, паветка, абабітая дошкамі.
Па дашчаніку вецір гуляіць, як па вуліцы. Сена склалі ў дашчанік, дождж не дастаніць. @дашчурка, достачка — дошчачка.
З дашчурак збіў шпакоўню, як вясна прышла. @даясна — нагрэць да чырвані, да белаты.
Нагрэў даясна, тады каваць пачаў. @двайнюкі — двайняты.
Двайнюкоў ёй салдат ўлупіў. @дваяніцца — дваіцца.
Яму ўжо ў вачах дваяніцца. @двойні — вілы на два зубы.
Двойнямі добра гной накладаваць, а сена лепі тройнямі. @двух'які — двух гатункаў.
Абаранкі двух'якія ў краме. @джагнуцца — стукнуцца, урэзацца.
Джагнуўся ілбом у бярэзіну - аж іскры з вачэй. @джвых — імгненна.
Я крыкнула, а воўк джвых - і знік у гушчарах. @джгнуць — лупянуць дубцом, крапівой, розгай.
Як джгнеш дубцом па срацы, дык будзіць старацца. @дзелізна — агрэх.
Што баразна, дык дзелізна. @дзеўчынёшка — дзяўчо, падлетак.
Ужо дзеўчынёшка, а ўсё яшчэ ў лялькі гуляіць. І Стахванава дзеўчынёшка ўжо выладнела. @дзеўчыцца — калі дзяўчо хоча пачуваць сябе дзеўчынаю, пераймаць дарослыя манеры.
Ня вырасла да стала, а ўжо дзеўчыцца пачала. @дзецяроб — у каго багата дзяцей.
Руплівага дзецяроба баіцца хвароба. @дзівіць, дзіваваць — здзіўляцца.
Хто на яе дзівіць будзіць, на страхоцце такое? @дзіклівы — дзікаваты, нелюдзімы.
Малец дзіклівы, усіх дзічыцца, як у лесі вырас. @дзічка — бародаўка.
А наша баба ўмеіць дзічкі зводзіць. @дзічына — здзічэлы выпас, луг.
Выпасу німа - адна дзічына, калхоз усё абсеяў лубінам, луг заліло. @дзюгнуць — выпіць, глынуць.
Добра дзюгнуў, чуць сябе нясець. @дзюк — дзёўб.
Знайшоў пітух ягадзіну, дзюк - і курам аддаў. @дзялёнка — папаска.
Узяў дзялёнку сала ў дарогу. @дзяло — клопат, справа.
Вот маё дзяло якое. @дзяннецца — світаць, днець.
Ужо дзяннецца стала, а яго ўсё німа. @дзяннік — двор, мясціна ў атачэнні хаты й гаспадарчых прыбудоў.
З хлеву выйдзіш, і дзяннік загароджаны паміж хлевам і хатай, бываіць крыты. @дзярноўе — дзёран.
Каб знаў, абклаў бы магілку дзярноўем. @дзяўчур — як бы паддзяўчына.
Усё малая-малая, аж, глядзі ты, дзяўчур які. @длінноцце — цягамоціна.
Ад яго длінноцця аж моташна зробілася. @днішка, дэнца — кавалак гладка абструганай дошкі, на якой крышаць сала, цыбулю; яшчэ — донца.
Што ты на стале крышыш, вазьмі днішка. У даёнцы дэнца замяніў. @довеч — давеку.
Касцюм у яго быў довіч як новы. @дойкі — цыцкі ў каровы, казы.
Яна ў мяне аказіла двойню, дойкі па кружцы, яна ў мяне аддоіцца. @дойніца — дойная карова.
У Грышчыхі добрая дойніца, малака ўсім хватаіць. @досвіцце — досвітак.
Ад досвіцця каня шукаю. @досуг — дападлівы паўсюль.
Куды ні павярніся, досуг гэны тут як тут.
(Чуецца - дасягаць.) @дохля — худы, лядашчы, галодны.
Гэта дохлі такія ходзюць каля столу (каты). @драбнасюр — дробязны, скупаваты.
Ён і над запалкай трасецца, драбнасюр, адным словам. @драбняк — малыя дзеці.
У Бурачыхі самы драбняк астаўся, а большыя павырасталі. @драбязлівіцца — раскідвацца па дробязях.
Чаго ты драбязлівішся, лепш бы справу робіў. @драміла, драмлюга — сонны, снулы.
Я такі драміла, што ўсе мяне абганяюць. @драпачыць — танчыць.
А ён польку драпачыць, аж гараць падэшвы. @другацца — грукацца.
Лягла, толькі ўспалася - другаіцца ў вакно. @друза — друз.
Адна друза ляжыць, каб што цэлага. @друка — нязграбная, нягеглая.
Такая друка, дзе паверніцца, там і ўпердніцца. @друкі — азярод, пярэплат.
На друках снапы высахнуць. @дрыгба — топкая зыбістая мясціна, усё узбаўтанае.
Узбіўся пацёмначы ў дрыгбу, як толькі ногі выцягнуў. Квашаніна не застываіць і дрыжыць, як дрыгба. @дрыгі — ногі.
Ляжыць, задраўшы дрыгі. @дрыжака — дрыжыкі, зябікі.
Змёрз на лядзень, без суціху дрыжака б'ець. @дрыль — рыдлёўка.
Дрыль кругом жалезам абсаджана, а сама лапата дзеравянная, ёй добра й біцца й мірыцца. @дрэнчыцца — капрызіцца.
Дамінічка не выспалася, вот яна й дрэнчыцца. @дубіць — біць, лупцаваць.
Жонцы кішкі выпусціў, ён яе й дубіў! @дубкі — на дыбы.
Конь стаў дубкі, як воз не абвярнуў. @дуброва — выган.
А ўжо каровы на дуброві. @дуддзё, дудкі — дубцы, галлё, быллё.
З быльніку венік звяжу, дык дуддзё каза паесь, а красную лазу ня любіць. @дуды — клопат, справы.
Усе дуды набок, трэба збірацца. @дукрыць, здукрыць — кеміць, петрыць; скеміць, прыдумаць.
Гэта яна дык добра дукрыць, як мужыка пад'юшыць. Глядзелі яны, глядзелі, тады нешта здукрылі. @дукса — нязграбны чалавек, няўмека.
У дуксы рукі - крукі, ні да пугі, ні да навукі.
(Аднакарэннае з латышскім duksă — ашалелы.) @дунай — проста рэчка, асабліва ў народных песнях; яшчэ — сімвал прыгажосці й здароўя, чыстая, быстрая, як рака.
Шлець мяне маладу ў дунай па ваду. Дунай-дзеўка, вачэй не адарвеш. @дуплё — гняздо.
Там галуб дуплё сабе зробіў. @дуралоб — дурны, дуроны.
Ня малец, а дуралоба кусок! @дуркеша — дурнічка (спачувальна).
Хто ездзіць, хто плывець, а наша дуркеша чэшаць пеша. @дуронік — гарэза, распушчаны.
Такі дуроны, такі дуронік, нікога ня слухаіць, робіць што хочаць. @дурэць — гарэзіць, сваволіць.
Досыць дурэць, пакуль розгай не атрымаў. @дух — цяпло.
Дым не пашоў у комін, даўно не топлена, і ў хаці дымны дух. @душнік — засланка, люшка, якая зачыняе дымаход у печы.
Адчыніш душнік - дым пойдзіць. @душны — душэўны, спагадлівы.
Чалавек ён душны, людское гора ведаіць. @дыня — пахвіна, пах.
Стахван як падарваўся, грузячы мяхі, дык з дыняў кіла вылазіць. Пахі дынямі завуцца. @дэрба, дэбра, дэрбіна, дрэба — хударэбрына; яшчэ — няўвішная.
Такая дэрбіна, аж рэбры бражджаць. А мая во якая дэрба, ні да чога. @егімора, гімора — пачвара; яшчэ — непрыгожая жанчына.
Спі, неслух, а то егімора прыдзіць. Анця - гімора чыстая, а глядзі ты, якога хлопца забратала. @еданіна — ежа, едзіва.
Еданіны было - хоць пуза расперажы. @еджанае — тое, што ўжо елі, спытвалі.
Смятана ў слоіку няеджаная, запраўляй халаднік. @езданіна — язда, паездзіны.
Лепі дрэнная езданіна, нячым добрая хаданіна. @еменка — бульба на спажытак.
Еменка на емя, а семенка на семя. @ендза — хто енчыць.
Ад гэтай ендзы й сам заплачаш. @енкат — енк.
Каго ўжо там б'юць, што енкат такі стаіць? @есціся — зацята брахаць, звадзіцца.
Усю ноч сабакі еліся, не давалі спаць. @ешчы — добры на ежу.
Парасёнак папаўся ешчы, нейкая скварка к зіме будзіць. @ёкат — екатанне.
Хваціла ёкату, пакуль яго ўгаманілі. @ёлкае — гаркаватае.
Леташняя сала ўжо ёлкае, ялчыць на языку. @ёўня — халодная гаспадарчая будыніна.
У хаці, як у ёўні. @жабурынне — жабіна ікра.
У жаб нораст пачаўся, жабурыння поўная сажалка. @жаласнік — той, хто спачувае, жалее.
Жаласніца знайшлася, хочаць заплакаць, ды ня ўмеіць. @жаркота — гарачыня.
Надаела нашай гаспадыньцы жаркота-пякота. @жарнуць — ударыць з усёй моцы.
Мой убытак, твой прыбытак, дай раз жарнуць паміж лытак. @жарсцвяк — пясок, жарства.
Нічога не расло - адзін жарсцвяк на гародзі. @жаўжаняткі — малыя жвавыя дзеткі.
Для маткі роўныя ўсе жаўжаняткі. @жаўцяк — жоўць; яшчэ — пясок.
Жаўцяк у рыбы выцек. Капалі яму - адзін жаўцяк. @жахоцце — жах, жудасць.
Такога жахоцця нагаварыў, валасы дыбам сталі. @жванікі — пажванае едзіва, якім, бывае, кормяць малога, яшчэ бяззубага.
Сама еш жванікі свае, а мне ня торкай. @жмурнуць — міргнуць, зірнуць прыжмурана.
Нічога не сказала, толькі вачмі жмурнула. @жмут — жменя, пук сена, травы; яшчэ — скупы чалавек, скнара.
Хоць жмуток сена ды ўкініш у яслі. Такі ўжо жмут, такі жмудзяк, што зімой лёду не пазычыць. @жогаль — быстры, шустры.
Куды б ні пашоў, а жогаль жох - тут як тут.
(Магчыма, адзін з адменнікаў божышча агню.) @жор — жыраванне; яшчэ — апетыт.
Якраз рыба на жор пашла. Як нападзе жор, дык сабаку б, здаецца, зжор. @жудзель — парасё.
Жудзель як заваліўся ў лужыну, дык і вылазіць ня хочаць. @жур — аўсяны кісель.
Як кісель ды кісель дык і жур густы. // А каб тому кісялю чырвоныя боты... @журбіна — чужына.
Паехаў казак на журбіну... @журыла — дакучнік, ныцік.
Мяне жонка не зажурыць, я сам добры журыла. @жывасіллю — праз сілу.
Жывасіллю ўпёрлі мне гэткае дабро. @жываціна — жывёла, птаства.
У гаспадарцы павінна быць жываціна. @жывіна — жывое.
Ката прынесла ад суседкі, усё ж жывіна ў хаці нейкая. @жыгалка — быстрая, порсткая; яшчэ — жарсная.
Малая такая жыгалка, як маланка. Так і жыгаіць жыгалка, каб за якога мальца зачапіцца. @жыгун — спрытны ў заляцаннях, юрлівы.
Такі жыгун у смаляной кабылкі выпрасіць і мёрзлай сучцы ўцісніць. @жыдавешачка — яўрэечка.
Такая ж ладная жыдавешачка - дачушка ў Сімкіна! (Колькі цеплыні!) @жыдзель, жыдзеллё — рэдкая страва.
Зварыць жыдзель такі, хоць сёрбай, хоць пі, хоць галаву мый. @жыллё — жылы.
Ей атняло ногі й жыллё падцягнула. @жымаласны — падцягнуты, зграбны, паджары.
А нашто лішняе мяса, мужыкі такія жымаласныя, крэпкія. @забагацець — зрабіцца багатым.
І забагацеў Мікіта, аж страшна. @забарсаць — зашнураваць.
Чаравік разбарсаўся - развязаліся шнуркі. @забарсні — халяўкі.
Халяўкі, якія забарсаваліся, і зваліся забарснямі. Снег ужо ў забарсні (глыбокі). Па забарсні снег (не дужа глыбокі). @забаяцца — спалохацца.
А я забаялася, што не застану іх. @заблажыць, зблажыць — зашкодзіць.
Табе не заблажыць схадзіць да лекара. Вып'еш паўшлянкі, і яна цябе зблажыць. @забледыш — бледны, зніцелы.
Забледыша й вецер убакі водзіць. @заблуд — аблуда, атлум.
Гарэлка заводзіць у заблуд іх. @забражыцца — закіснуць, пачаць брадзіць.
Ягады ўжо забражыліся, доўга ляжалі ў слоіку. Пі яблычны сок, пакуль не забражыўся. @забратаць — абкруціць.
Забратаў карову за рогі й павёў.
(Відаць, ад аброці.) @забрусець — зрабіцца цвярдым, як брус (пра вымя); яшчэ — пра твар (з адценнем агіды).
У Гілёні віма забрусела. У гэнага начальніка й морда забрусела. @забутэліцца — запіць.
Забутэліцца так можна, што ад гарэлкі памрэш. @забыць — адбыць.
Паспела сваю радоўку забыць. @забягалаўцы — хто забягае выпіць на хаду.
Забягалаўцы п'юць з чарак дый з карэлых яшчэ. @забяліць, засівіць, прысівіць — трошкі забяліць булён, суп малаком.
Троху суп забяліла, а ўсё ж ня посны. Малака - толькі засівіць капусту. Хоць трошкі прысівіш булён, усё ж смачней. @завадзісты — пышны, багаты.
Бярэзіна завадзістая пад вакном, аж на душы спакой. @заваліцца — сканаць, памерці.
Не дачакаюцца, каб я завалілася. @завінацца — шчыра ўвіхацца.
Яна так завінулася каля печы, што бліны самі на стол скакалі. @завітушкі — маладыя качаны капусты.
У мяне засталіся толькі завітушкі. @завод — развядзенне, гадоўля.
Купіла дзвюх курачак, а ўсё завод быў. Авечкі свайго заводу, воўна ў іх густая. @заводлівая — купленая ці пакінутая на завод.
Гэта заводлівая карова. @завозер'е — мясціна за возерам.
У завозер'і чарніц гібель. @завознік — той, хто стаіць на млыне ў чарзе (у завозе).
І завознікі пакалелі, і коні перастаяліся. @завугліцца — абгарэць.
Плашка завуглілася, цяпер ей і веку ня будзіць. @завядолец, завадатай — завадатар.
А гэтаму завядольцу абы ўсіх узбунтаваць. А ты, завадатай, пасядзі за хатай! @завязак, завязка — завязь.
Агуркі ад першага завязку памочаныя, яны размякчэць маглі. @загавеніць — добра зачарэпнуць.
Сабе мёду дык загавеніў, аж лыжка трэснула, а мне - рука задрыжэла. @загаіць — вылечыць, адратаваць.
Кот сам сябе загаіў, знайшоў траву. @загібець — сканаць, дайсці, загнуцца.
Ад такой працы я зусім загібею. @загон — запас, затай на чорны дзень.
Пенсію палучаіць, дый загону многа тысяч ёсь. @заграшылася — з'явіліся, завяліся грошы.
Як у яго заграшылася, адразу па гарэлку пабег. @загруднік — хвартух.
Які ў цябе загруднік модны, з гузікамі. @загудзець — заспяваць.
Тады я загудзела гэту песню. @задабурыцца, задубарыцца — заўпарціцца, устаць дыбам.
Задабурыўся, хоць ты кол яму на галаве чашы. Конь задубарыўся ні з тога ні з сёга. @задаўнець — тое, што пачалося даўно.
У яе хвароба задаўнела, і лечыць цяжка. @задзірака — задзіра, яршысты.
Нарваліся задзірака на неўступаку. @задрыга — нягеглы.
Гэтага задрыгу й дзіця адолеіць. @задушша, удушша — астма.
Душыць яго задушша даўно. Саўсім задушыла яго ўдушша гэна. @задылдаваты — заносісты, пыхлівы.
Ня столькі багаты, колькі задылдаваты. @зажыць — справіць, набыць.
Сусед Піліп сабе веласіпед зажыў, насабіраў грошы. @зазвярэць — азвярэць, узлець, улюцець.
Так зазвярэў - не гавары да трох. Ён зазвярэў - на людзей не глядзіць. @займішча — распачаты, прамечаны кавалак жніва, касьбы.
Заняў займішча - куды там, ці справіцца толькі. @закалец — вязкі слой у бохане.
Хлеб з закальцам спёкся. Закалец у палец. @заканурак — куток, закутак.
Схавацца заканурак знойдзіш. Мышка ў заканурак, а кот за ёй. @закіпцюрыць — ухапіць, сцапаць.
Сабе дык лепшае закіпцюрыў. @заклямчыць — зачыніць.
Пабегла Хадосся на кірмаш і хату не заклямчыла. @закокаць — падаць голас (пра пеўня).
Як пятух закокаіць, куры бягом. @закотам — закочваючы.
Цяжкое бярвенне на машыну закотам грузілі. @закрапацца — заблытацца.
Ідзі дапамажы, каза закрапалася. @закраса — скароміна, прыправа да стравы.
Смачны суп наварыла - з закрасаю. @закрутаць — дужа, крута захацець, загарэцца.
Бач ты, закрутала дзеўка замуж. @закукярэчыцца — задраць нос, закапызіцца.
Закукярэчыўся так, што сваіх не прызнаець і чужых ня знаіць. @закурносіцца — заганарыцца, задраць нос.
З'ездзіў малец у горад і закурносіўся. @залетаваць — застацца на лета.
Скасі траву, каб не залетавала. Трэба рассаду высадзіць, а то залетаваіць. @залівень — заліўны дождж, залева.
Залівень як запражэцца, дык свет белы заліць гатоў. @залобак — франтон.
Забілі залобак - і на гарэ зацішна стала. У залобку ластаўка гняздзечка зляпіла. @залужэнне — нізкая мясціна за лугам, лугавіна.
Ішла нізам, залужэннем, далей ад людскога вока. @залысіць — задзерці кару на дрэве.
І які цябе чорт пад руку штурхнуў, каб ты лес залысіў. @замкі — мачавы пузыр.
У малога крэпкія замкі, ні разу яшчэ рыбы не налавіў (не абмачыўся, не ўсюкаўся). @замужніца — замужняя жанчына.
Сярод нашых дзяўчат я першая замужніцай стала. @замураваць — пакрыцца лёдам, шэранню (пра шыбы).
Вокны замуравала, нічога не відаць. Вокны, як мядзведзі, замуравала за ноч. @замухраваты — ценькі, нягеглы.
Доўга ў больніцы адлежаў, такі замухраваты стаў. @замясціць — замяніць.
Ты паглядзі, колькі ты замясціла мяса пітухамі. @занездаравець — занядужыць, падупасці, набрацца хваробы.
Сынок мой, нешта занездаравела я. Трэба бульбу пацерабіць ад растоў, можа, яна занездаравела. @занятка — занятак, нейкая справа.
Дровы паціху ў граду складаю, а ўсё ж нейкая занятка ёсь. @западлівы — хваравіты, часта западае (хварэе).
Малы западлівы, з хваробы не вылазіць. @запал — запар, адзін за адным.
Думаіш, што тры дні запал свята будзіць. @запальчывы, запыльчывы — успыхлівы, хутка загараецца.
Мужык у Анюты такі запальчывы, чуць што - халера яго забіраіць. Запыльчывы, алі ня помслівы, караць ня будзіць. @запіўнікі — якія запіваюць маладую.
Прыехалі запіўнікі здалёк. @заплюснуць — заплюшчыць.
Яшчэ адзін хліб - і заплюснуў вочы. @запоіны — сватанне, калі запіваюць маладую.
Паедзім у запоіны, пакуль не перадумалі. @запуткі, запутнікі — абходныя сцежкі, прасёлкі.
З балота сухапуць ня йдзіці, запуткамі, а йдзіце бальшаком. @запятак — абцас.
Насы дзяржацца, а запяткі шлём-шлём. @зардзіцца — пачырванець, нарываць.
Скула ўжо зардзілася, хутка прарвець. @зародыш — зародак, зачатак.
У мокрага семя німа зародыша, а ў сухім, як чарвячок. @зарунявець — зазелянець, зарунець.
Пацяплела, дык і трава зарунявіла, усё павесялела. @засеўрыць — заплеснявець.
Каўбасы бераглі, дык яны й засеўрылі. @заскупіцца — скнарыцца.
Заскупіўся мужык ды на здыхляціну пагаліўся. @заспець — застаць.
Як на тое ліха, не заспеў начальніка. @засунуць — зачыніць на засоў.
Я сені засунула, праз вакно вылізла й дзверы зашчапіла. @засуха — суш, спёка без дажджу.
Па дзве бульбіны пад калівам - засуха. @затаміцца — замарыцца, прыстаць.
Пакуль сюды прышла, затамілася. @затаргаваць — купіць, утаргаваць.
Казу затаргавала, козная. @затаўка — сала ці здор, якім запраўляюць (затаўкаюць) страву, закраса.
Гэта добра, што затаўка маіцца. Ня голы ж булён, а затаўканы. @затаўчына — таўкач.
Не па катлу затаўчына. (Кажуць, калі мужык з добрым струмантам, а жонка нягеглая, слабая.) @заткала — заторчына, якой затыкалі комін; яшчэ — неахайны чалавек.
Ягоную шапку ўжо можна пусціць на заткала. Ходзіць як заткала, мурзаты, чорны. @затохнуцца — задыхнуцца.
Рыба ў возіры затохлася. Прывёз прадаваць тохлую рыбу, рыбак без кручка ў галаве. @затравець — парасці травой.
Гарод астаўся няпаханы, затравеў увесь. @затула — вялікі фартух, каб затуліцца (звычайна ў рыбакоў скураныя).
Яшчэ ў яго рыбацкая затула новая. @затхля — задуха, безвятроўе, бязветрыца.
Такая жара, такая затхля стаіць, дыхаць німа чым. @заўдавець — стацца ўдаўцом.
І Піліп заўдавеў рана. @заўстрэць — завязнуць, засесці.
У рэчцы танкі заўстрэлі - танкісты сталі матам лаіцца. @захвэндаць — забрудніць, занасіць да чарнаты.
Што ні надзеніць, усё захвэндаіць, такая ўжо хвэнда. @захінуцца — зашпіліцца; яшчэ — схавацца ў ціхае месца.
Захініся, а то вецер такі, аментам прахопіць. Выпіла, закусіла, // Сама сябе пахваліла. // Захінулася ў куток, // Па тры чарачкі ў раток. @захмурэць — захмарыцца.
Нешта рана захмурэла. @заходнік — сетка лавіць рыбу, таптуха.
Адзін заходзіць, а другі заходнік дзяржыць, рыбі й німа куды дзявацца. @захцяначкі — прышчыкі на твары ў падлеткаў.
Ускочылі захцяначкі - думай пра наначкі. @зацепла — да халадоў.
Добра, што яблыкі зацепла знялі. @заціснуць — забасці, прыціснуць.
Тут аднаго чалавека на Ліпаўцы бык забоў, ён яго глядзеў, а ён яго заціснуў. @зацягнуцца — мець доўг.
У мяне былі зацягнуўшыся грошы, дык я ўжо адразу аддала. @зачась — сверб.
Па ўсім целі такая зачась, хоць ты са скуры выскачы. @зашаціцца — схавацца.
Зашаціўся адзін агурок у бураках, такі ладны.
(Затаіцца пад шатамі.) @зашытае — гарачае варыва, якое заплыло, пакрылася тлушчам.
Поліўка, яна зашытая, дык ты дуй. @збагдарыць — збыць, прагуляць, прадаць за бесцань, згубіць, збаёдаць.
Ён усё, што бацька нажыў, скора збагдарыў. @збегчы — угнацца, бегчы разам, дагнаць.
Дужа мама збяжыць за намі. @збівіны — стаптаная, зблочаная збажына.
Ня жыта, а збівіны адны засталіся. @збрагнуць — забрадзіць, укіснуць.
Незакупаранае варэнне аментам збрагніць. @збузаваць — здратаваць.
Кошка навяла чатыры кацянёнкі - усё сена збузавалі; яны толькі на свет пусціліся, сляпыя й мокрыя яшчэ. @збыццё — збыт.
Німа збыцця такому тавару, са збытам адно гора. @збычыцца — насупіцца.
Чаго ты збычыўся, ты ж дачку замуж аддаеш. @звадыяш — ашуканец, той, хто зводзіць з правільнай дарогі.
Звадыяш і чорта звядзець, і сябе абвядзець. @зважыць — уступіць, прамаўчаць.
Пачнець дудзіць на маму, а яна прамаўчыць, зважыць, і ўсё добра. @званне — мянушка.
З некага знялі званне, а к яму прылажылі, і стаў Мэгуш. @звекаваць — доўга жыць на адным месцы.
Я ўжо звекавала тут і то ня ўсё помню. @звесціся — занудзіцца; яшчэ — занядужыць.
Усё ж я багата, а то саўсім без курэй звялася. Столькі хварэіць, звёўся на сцень. @звягло, звягун — той, хто звягае.
Сціхні, звягло, бо галава ад цябе трашчыць. @звягунец — галасісты званок, звычайна пад дугою.
Гоняць коні ганцы й звіняць звягунцы, едзіць вяселля. @звярыстая — звераватая.
Яна стала звярыстая баба, з ёй ня зладзіш. @звярыца — злая асоба.
Ня матка, а звярыца нейкая, на роднага рабёнка кідаецца. @звярыцца — люцець, злець, быць раз'юшаным.
Што ты звярысся, глядзі не ўсярыся. @звяцца — зніцець, усохнуць.
Сёлета бульба так звялася - адны арэшкі. @згайдамачыць — змарнаваць, згубіць, зглоціць.
Столькі грошай згайдамачыў, а толку ніякага. @згалавець — здурнець, з'ехаць з глузду.
Што ты - згалавела, такое робіць? Саўсім згалавеў, вярзець здубавецця. @зганяць — сканчацца.
А гэта было - ужо зіму зганяла. @згараны — звараны абы з чаго.
Згарана з нечага - людзі ня свінні, усё з'ядуць. @згірдзіцца — сканаць, акалець, счэзнуць.
Скрыпеў-скрыпеў і згірдзіўся. @зглабсціць — прыбраць да рук.
І ня жыў, каб ня зглабсціць хоць што-небудзь. @зглоціць — падзець некуды, закінуць, збаёдаць.
І калі толькі паспеў зглоціць набытак? Куды ўжо зглоціла мяшалку?
(Яўна - ад глытаць). @згубля — страта.
Па гэтай згублі жыць будзіш. @згыркаць — згубіць, недзе падзець, зглуміць.
Столькі дабра згыркаў і каб «дзякуй» сказаў. Згыркаў ужо недзе сцізорык. @здабычлівы — хто ўмее здабыць, прыдбаць.
Яна здабычлівая курыца й у шумі (смецці) нешта сабе ў дзюбку знойдзіць. @зданькі — прывіды.
Як сцямнелася, пачалі зданькі здавацца, у хаці даўно ніхто ня жыў. @здзеіць — здзейсніць, зрабіць.
Благое здзеіць лёгка, ды выправіць цяжка. @здзержыць — стрымацца.
На табе, учора дождж здзержаў, а сягоння як пачаў з паўдня, веялкай шумела-шумела ўсё. @здобыч — пажытак.
І пашоў шэры воўк на здобыч. @здубавецця — усё сабранае абы-як, абы-што сказанае.
Ён здубавецця вярзець, а мы слухаць павінны. @здыхацца — аддыхацца.
Не магу здыхацца, юшкі столькі з'ела за ўсе дні. @здыхля, здыхлік, здыхляціна — нягеглы, змарнелы.
Ня конь, а здыхля, такога хоць самога вязі. @з'ежнае — ядомае, што можна есці.
Там з'ежнага нічога німа. @зжыцца — збяднець.
Зжыўся - сабаку німа чым выгнаць. @зжыць — перажыць.
Быў чалавек з Атрошкава, чатыры жонкі зжыў. @ззаўха — з-за вуха, з размаху, наўзмаш.
Як грымнуў ззаўха, дык ён брык вобземлю. @злажыць — зваліць віну на іншага.
Усё на гэту бабу злажыла, а сама сухая вышла, сама асталася чыста. @зласаваць — раздурыць прысмакамі.
Ужо так яго зласавалі, нічога ня есь. @зласець, разласець — прывыкнуць да прысмакаў.
Зласеў на куплёным, што свайго й есці ня хочаць. І кот зласеў, ужо абы-чаго ня есь. @зласкаваць — спесціць, раздурыць.
Малога зласкавалі, а цяпер самі ня рады. @злеціць, злеціцца — трошкі падагрэць, крыху сагрэцца, адстаяцца.
Злець ваду, хай хоць летняя будзіць. Абы троху вада злецілася. @змазгаваць — прыдумаць, прыдбаць.
Можа, паўлітру змазгуім? @змікіціць — прыдумаць, арганізаваць, вымергаваць.
На трох паўлітэрку змікіцілі - і на душы цяплей стала. @змір — згода.
Ніколі ў іх зміру ў хаці й не было. @змуста — той, хто прымушае, змушае да пэўнай працы.
Стары - змуста, ды без яго ў двары пуста. @змяісты — хітры, затоены.
Яна такая змяістая, жах. @змякчыцца — адысці, падабрэць, палагаднець.
Праўда, ён тут змякчыўся. @знакомасць — знаёмства, сяброўства.
Ён па знакомасці ўсіх дзяцей прыстроіў. @зналопу — знянацку, з налёту.
Чорт усё зналопу робіць, каб чалавек апомніцца не паспеў. @знатка, знак — прыкметна, відно, памеціна.
Па двары знатка, якая гаспадыня. Індыкі дзе стануць ў гародзі, там і знак. @знахопу — з наскоку, нечакана.
Хочаць усё ўхапіць знахопу, нецярплівы. @зніцець — змарнець, звяць, пабялець.
У бульбы каліўе зніцела ад такой пякоты.
(Бадай, ад нікнуць ці ад ніткі.) @знові, знава — адразу, спачатку.
Каб я знові зробіў, лепі было б. Яна знава такая няспраўная, мясакрутка гэтая. @знячывелі — з перапуду, з нечаканкі.
Знячывелі аж заікацца стаў. @зорніць — ганарыцца, задзіраць нос.
Ён галаву зорніў адвеку. @зрабяціцца — здзяцініцца.
Зрабяціўся Пятрок, у жмуркі з малым гуляіць. @зразвагі — не спяшаючыся.
Ідзець сабе паволі, зразвагі. @зробіцца — дамовіцца, уладзіць, пагадзіцца, сысціся.
Ты не чапайся, я сама неяк зроблюся. Ён успомніў даўняе, ён сваё - яна сваё, так яны й зробіліся. @зродасць — радня, сваякі.
У яе ж нейкая зродасць ёсь. @зрудзіць — зжаўціць, падпаліць.
Ужо гладзіла нешта праз маю анучку ды зрудзіла. @зручны — умелы, рукаты.
Такі ўжо зручны зяць папаўся, за што ні возьміцца, зробіць. @зубашчэр — весялун, баламут, прасмішнік.
У забашчэра са смеху вячэра. @зубрыць — навучаць, нацкоўваць.
Яна яму зубрыць, кажаць гэтак і гэтак. @зухнуць — павесці сябе як зух, шыкануць.
Яго хлебам не кармі, а дай зухнуць. @зцёмным — па начы, абначэла.
Зцёмным прыехалі, дарога была далёкая. @зыгарадзь — загароджа.
Зыгарадзь коні паламалі, німа парадку скрозь. @зык, зыкаваць, зазыкаваць — гіз, калі на кароў нападаюць авадні ці сляпні.
Як паўдзён, дык зык кароў па полю ганяіць. Сонца сагрэіць, дык і каровы зазыкуюць. @зылда — няўваротлівы, несхямяны.
Кавалеры ў яе усе нейкія - то зылда, то дылда. @зыск — вышук.
Ноччу каня звялі, дык міліцыя зыск ушчала. @зялёнкі, зеленчакі, зеляннё — няспелая садавіна.
Чарэшні каля плоту - адны зялёнкі. Зеляння, гэтых ападышаў, калі хто прынясець. @зяло — зерне, каменчыкі ці пясок у ежу курам; вотрына.
Малады трыпутнік, пакуль зяло ня даў, можна варыць разам з крапівой маладой. @зяпа, зяпло — рот (грэбліва).
Заткні сваю зяпу, а то варон наляціць. @зяпаць — крычаць, груба казаць.
Ды не зяпай ты, расчыніў зяпу, як хлеў, зяпло чортава. @зятняя — зяцева.
Браў ён зятняй жонкі дачку. @ігрушшо — купка ігрушынаў.
Ігрушшо стаіць даўнае, панскае. @ізгарода — плот, загароджа, зыгарадзь.
Гарод каля самай яго ізгароды. @ікранка — рыба пад час нерасту.
Цяпер у возіры адна ікранка, нораст жа. @іл — крухмал.
Колькі там бульбін сабрала, а ілу поўная міса. @імасць, мосць — вашасць, шаноўнасць.
«Ваша імасць, просім за стол», - кажуць шаноўнаму госцю. @іменне, менне — імя, мяно.
Алена Канстанцінаўна - гэта ж менне якое! Нядоля-нядоля, няшчасце маё, // Ня любіць свякроўка йменніка майго. @імшонік — імшоны хлеў.
У імшоніку Лысоні, як у мядзвежжу вушку. @імянны — сярэдні палец, альбо даўгі.
На імянны палец пярсцёнак усадзіў і хварсіць. @іскаверціцца — адхварэць, сканаць.
Як ні верціцца, усё адно іскаверціцца. @іскацца — шукаць вошы ў галаве.
Ты б хоць паіскаўся, а то не галава, а вашэўня. @ісподкі — вязаныя рукавіцы. Іх некалі надзявалі на голую руку, а паверх рукавіцы з кажушыны (толькі з кажушыны называліся рукавіцамі).
І ў ісподках рукі пакалелі. @ісподнікі — падштанікі.
Матузы ад ісподнікаў па зямлі цягнуцца, кавалер стаптаны. @ісподняе — ніжняя бялізна.
Ісподняе данашаваіцца, на новае напрашаваіцца. @істопка — гаспадарчая будыніна, зімой паляць (топяць), летам халодная.
У яго істопка ёсь, дык і бульба й капуста ня мёрзніць. @істрыць — рабіць вострым.
Я ім косы йстру, як затупяцца, каб войстрымі былі. @кавалерыцца — калі хлапчаня пачынае заляцацца.
Рана яшчэ табе кавалерыцца, малако на губах не абсохла. @кавалёк, казялок — конік.
Ад кавалькоў уся пожня зялёная. @кавёлы — ногі (пагардліва); яшчэ — мыліцы.
Прымі свае кавёлы, рассеўся. На кавёлах, як верабей, скачаць. @кавялюга, кавяла; кавялюгаць — крывы, кульгавы, недалужны; кульгаць.
Во, ужо кавялюгае сюды кавялюга гэны. @кажалуп — хто скуру здзірае з жывёлін на бойнях.
А на гарэ кажалуп жывець, Касцюком завуць. @кажанець — слаба расці, паршывець (пра малога).
У Плікаціхі малец гладка скажанеў, кажан кажанком. @казлякі — вочкі ў бульбе.
Чышчу бульбу з казлякамі - на лепшае часу німа. @казляччы — казліны.
Былі два кумпячкі казляччы, і ўсіх прыпасаў. @казярэка — упірлівы, кажа ўпоперак.
Як упрэцца казярэка - не згаворышся, ня ўпросіш. Навошта мне казярэка ў хаці? @каламесніца — сумятня.
Цэлы дзень сумесніца-каламесніца з хаты не пускаіць. @калапніна — клопат, намаганне, завіханне.
Калапніны многа каля яго, а толку мала. @калахвосціць — трэсці, калашмаціць.
Будзіць-будзіць яго, калахвосціць, а ён сабе спіць. @калдунаватая — злямцаваная, збітая.
На сабаку поўсць калдунаватая. @калека, калечка — мянтуз.
Іван злавіў два язі й калечку. @калелікі — дрыжыкі, зябікі.
Ужо калелікі бяруць на такім марозі. @калёскі — каляска, вазоўнічак.
Двое калёсак вады прывязла. @каліва, каліўе — куст, націнне бульбы.
Бульбу прапалола, аграблямі выграбла, усё ж калівіна якая будзіць. Сухое каліўе - паспела спешка (гатунак бульбы). @калмак — кузлак.
Хоць калмак сена дай карові. @калоддзе — калоды.
Дровы - адно калоддзя, тапор і той прыстаў. @калом — невядома куды, праз зямлю.
Як калом праваліўся серп, ніяк не знайду. @калюччо, калюк — калючае кустоўе.
Такое калюччо - не прадрацца. Калюк пры калюку, дзе ні ступіш - наколішся. @Калядоўка — Каляды.
Яшчэ ў Калядоўку дровы прывезіныя ляжаць. @каменка — мураванка, цагляная будыніна.
Ён у каменцы робіць. @камлюк — моцны, пасадзісты, прысадзісты, таўставаты, каржакаваты (як камель).
А Стахван ладны камлюк. Ня дужа разбяжыцца камлюкаваты, яму пакруціцца цяжка. @канада — назола.
Сядзіць на душы, як канада тая. @канаць — прасіць, дамагацца.
Канаіць купіць яму абнову. @канашэсць — жэрдачка, на якой сядзяць куры.
Нанач пасаджу курэй на канашэсць. @кантар — кантаваны бязмен.
Кантаром зручней важыць. @канчур — акурак; яшчэ — канец баразны.
Панабраў канчуроў каля крамы дый абкурыўся. Так араў, што канчураў болі, чым барознаў. @канькаць — прасіць, ныць.
Канькала канькаіць, а некала некаіць. Каня (птушка) просіць піць - канькае. @канюгайла — здаровы конь ці чалавек, здаравіла.
Такі канюгайла, што на ім толькі валуны вазіць. @каняўё — коні (зборнае).
Каняўё бяжыць, аж зямля дрыжыць. @капа,
капа — накідка, акрывала на ложак, набіраная кшталту сурвэты.
Закінь ложак новай капай.
капа — шэсцьдзесят (снапоў, яек).
Цэлую капу яек сабрала да святаў. @капанікі — сані, капылы ў якіх з выкапанага кораня.
У капаніках на капылы йдзець дуб. @капіздуленька — трошачкі, як паспытаць.
Капіздуленьку выпіў, а ты крычыш, што напіўся. @капызіцца — задавацца, пышыцца.
Прышлі дзеўкі на базар, сталі капызіцца. @капэрус — канец, капцы.
Капэрус, нічога не ўдаецца зробіць. @каравай — горб.
І каравай ззаду на плячах. @каравіна — зарэзаная карова.
«Дзяку, дзяку, каб ты мені вякаў, палавіна каравіны й скура табе», - шаптаў селянін, які ўкраў карову, на судзе дзяку, які выступаў сведкай. @каравятніца — тоўстая; яшчэ — няўклюда.
А гэна каравятніца ў дзверы не ўлезіць, так раз'елася. Узялася гэная каравятніца ткаць, лепш бы не чапала. @карапунька — караценькі, маленечкі.
Малец недалужны быў, такі карапунька. @каратэлька — гатунак морквы.
Ляху каратэлькі пасадзіла, яе добра ў капусту крышыць. @караўка — каравая, брудная, каляная ад гразі анучка.
Здымі гэтую караўку - пасцялі чысты настольнік. @карбунец — карбункул, скула.
Каб на цябе карбунец сеў! @карміна — корм.
Карміны гэтай можна было нанасіць на ўсю зіму. @карнавухі — з кароткімі вушамі.
У карнавухага сабакі дарогу пытацца. @карнаты — без хваста.
Сабака ты карнаты. @каровіна — ялавічына.
Тут давалі нейкую каровіну, а там адны рэбры. @каруза — прыставала, надаеднік.
Як прычэпіцца да каго каруза, не адстаніць. Такая каруза як смала прыстаніць - не адчапіцца. @кархавінне — жабіна нераставанне, жабурынне.
Поўная сажалка кархавіння. @карчанець — зябнуць, слаба гнуцца (пра рукі).
У проламцы лайно палашчу, рукі карчанеюць, нічога не ўзяць імі. @карыкатурыцца — вычварацца.
Што ты карыкатурышся, ты й так не красунчык. @карына — кавалак кары.
З моцнай карыны можна й падэшвы зробіць. @карэлая — брудная.
Карэлую сарочку надзеў і хварсіць. Ідзі чыста, не йдзі карэла, ненавіджу мужыкоў, якія карэлыя ходзюць. @карэлікі — брудная вопратка.
Абрыдла мне ягоныя карэлікі мыць, вечна п'яны, у лужынах качаецца, як парсюк. @карэннік — кошык з каранёў.
У карэнніку добра бульбу насіць - трывалы. @касавільна — кассё.
Так улёг касіць, аж касавільна трашчыць. @касмаўка — невялічкі ахапачак.
Касмаўку сена пад паху - і дахаты. @касурыцца — хмурыцца, хмарыцца.
Дождж, можа, і будзіць, з раніцы касурылася. @касцёр — града дроў.
Складзі дровы ў касцёр, хай ня мокнуць. @катанка — скручаная скароміна.
Дала яму катанку здору на закрасу. @катлянець — спаць з перапою (наліўшыся, як кацёл).
Прыпаўзець дамоў і ўсю ноч катлянеіць. @катовы мудкі — зёлка кашачыя лапкі.
Калі ў сцяну ўторкнуць катовы мудкі, яны ўсю зіму стаяць. Усе травы зніцелі, выпетралі, адны катовы мудкі рудзеюць пухната. @каціхі — катахі, кацёлкі.
Па вуліцы конскія каціхі валяюцца, не прайсці. @кашлюн — хто дужа кашляе.
Малы кашлюн усю ноч спаць не даваў. @квасіны — ападонне ад квасу.
Як быў квас, тады не было вас, а як засталіся квасіны, і вас чэрці пананасілі. @квачак — маленькі пэндзлік.
Квачакам добра сценку бяліць. @кволіцца — шкадаваць сябе, песціцца.
Німа чаго кволіцца, трэба робіць. @квякат — прыглушаны гук ад удараў.
Б'юцца - аж квякат ідзець. @квякнуць — ударыць вобзем.
Як квякнуў задзіраку, з таго й дух вон. @кезік — мурлыканне, курня.
Кот зацягнуў свой кезік. @кешкацца — валаводзіцца, таптацца.
Кешкаецца-каламешкаецца, ніяк з хаты ня выбірацца. @ківок — п'яны.
Ківок ківаіцца на вуліцы цэлы дзень. @кілун — кнор.
Свіння на кілуноў паднялася. @кілуніна — сала з нявыкладзенага (нявылегчанага) парсюка.
Як закусіш кілунінай, аж салаўі на душы пяюць. Кілунінай закусіць - і пяршак як квасок здасца. @кірмашовікі — пярэднія зубы.
Кірмашовыя зубы - пярэжнія, а далі - кутнікі. У мяне яшчэ кірмашовікі свае, не казённыя.
(Тыя, відаць, якія можна паказаць на кірмашы, на людзях, пасміхаючыся.) @кірпачка — кірпатая.
Такая кірпачка ладненькая, такая ўслужлівая, матка не нарадаваіцца з яе.
(Ад кірпатага й прозвішча Кірпіч, Кірпічонак.) @кісляць, кісляццё — кісляціна.
Не ўзвар, а кісляць адна. @кісялёўка — абгабляваная карчавешка, якая звычайна стаіць у парозе.
Дажыліся, у хаці каб кісялёўка, гола. Нос як кісялёўка, а яшчэ задзіраіць яго. @кіт; кітаваць — замазка для шыб; замазваць.
Пайду ў краму купіць кіт, каб шыбы закітаваць. @кіў — порух пальцам з грозьбай.
Добры чалавек пабаіцца ківа, а благі не пабаіцца й кія, калі не паможаць кіў, не паможаць і кій. @кічаўка — купіна на балоце; яшчэ — нос.
Чорт ногі паламаіць на гэтых кічаўках. Нос як кічаўка. @кішкаць — праганяць, турыць, пэндзіць.
Адусюль яго кішкалі-кішкалі, нідзе не прыстаў. @кладзі — кладкі, лагі (бёрны, на якія кладуць падлогу).
Пярэйдзім рэчку ціраз кладзі. Кладзі трывалыя, падлога як звон. @клецішча — месца, дзе стаяла клець.
Усё клецішча дзядоўнікам парасло. @клёк — розум, цямкасць, моц.
У яго ёсь клёк у галаве. Пыхі многа, а клёку мала. Так ён схварэўся, што ніяк ня можаць клёку ўзяць. @клымаць, клыбаць — ледзь ісці.
Клымаіць- клымаіць і на чарку паспеіць, клыма гэты. Клыбае памаленьку старая. @клычыць — дапякаць, журыць.
У цёмным лесе сава кугічыць, // А ў чыстым полі муж жонку клычыць: // Ты, жонка мая, людзям падмана... @клышні — ногі.
Як малая захварэла, дык матка клышні свае падняла, да ўрача пабегла. @клюкатаць — кіпець.
Вар аж клюкочаць. @кляваць — ледзьве жыць, ліпець, знямоглець.
Дзед ужо чуць кляваіць, на паповы сані збіраецца. @кляты — праклёны, кляцьбёны.
Ужо кляла яго мёртвымі клятамі. (Праклінала на смерць.) @кляўшыць — біць, лупцаваць.
Адвёў у цёмны кут і кляўшыць малога, а той маўчыць. @кнігі — лёгкія ў жывёлы.
Па такой пыльнай пашы пасуць, што ў Гілёні ўсе кнігі пяском забіла. @кнораз — кнур.
Яшчэ малы, а ўжо як кнораз бегаіць. @колам — аблогай, нечапана.
Увесь гарод колам ляжыць, німа каму робіць. @комшыць — камячыць.
Скомшыў газеціну й у «шпакоўню» пабег. @конік — доўгая лава пад кут, ад стала да парога.
Пра памерлага кажуць: на коніку ляжыць. @корнік — хто вядзе плыты, сплаў.
Ганкі (плыты) ў Рыгу ганяў, корнікам быў. @корх — мера на шырыню далані.
Давай змерым кій кархамі. Уручча ў Мікіты два кархі й два пальцы. @кохлік — коклюш.
Кохлік яго забіў, алі-ткі выжыў, галадуха яму яшчэ болі на вушы пала. @крадзецтва — крадзёж, пакража, рабаванне.
У крадзецтва кінулася твая дачка. @крайней — неабходней, пільней.
Давай, каму крайней трэба. @крапаць — начыняць кілбасы, пхаць пальцам у кішку праз пярсцёнак, спецыяльную як бы лейку, альбо праз мясакрутку.
Троху кілбас накрапала, малы быў падсвінак. Кола крапанай кілбасы суседцы аднясла. @крапосць — моц.
Дзеры й ломам білі, алі яны не паддаліся, - ты падумай, гэткая крапосць. @красняк — здаровы, ружовашчокі.
Яшчэ такі красняк, а ўсё кволіцца. @красулля — прыгажуня.
Прыехала гэная красулля й усіх хлопцаў звяла. @кратавінне — нарытыя кратамі купкі зямлі.
Увесь гарод у кратавінні, як завёўся крот. @кратацца — рухацца.
Як бы цяжка ні было, трэба кратацца, каб жыць. @крок — шырынка.
Зашпілі крок, а то пітуха свайго згубіш, вылеціць. @кроклы — кроквы; яшчэ — тыповы, прыродны, характэрны.
Глядзіш, к зіме ў сваю хату ўвойдзім, ужо й кроклы паклалі. Кроклы ўжо парашацілі, засталося драніцамі пакрыць - і страха гатова. Сімкін - кроклы жыд, з усіх вылучаіцца. @круглёвіна — кружляк, круглы кавалак.
Дзве круглёвіны здору таплёнага дала яму. @кругловіна — яма, калдобіна.
Дажджы прашлі, і ўсю дарогу кругловіны пабілі. @кружнік — скручанае ў круг.
Цэлы кружнік дроту валяецца. @круканосы — гарбаносы; нос, як у крука.
У Праксэды сын круканосы, а мужык з кірпатым носам. @крупяная — з круп.
Кашы крупяной наварыла, укруціла ў фуфайку, каб ня стыла. @крутадушнік — няшчыры, двурушны, крывадушны.
Німа яму веры, крутадушніку, вечна душой круціць. @крутарог — з крутымі (гнутымі) рагамі (казёл); яшчэ — мужчынскі струмант.
Ёсь у мяне крутарог, што шавеліць паміж ног. @крутуха — порсткая жанчына; яшчэ — полька-крутуха.
Яніна такая крутуха, на месцы ня ўседзіць ні хвіліны. Так уляглі ў польку-крутуху, - духі вон! @круцікі — розная жамяра ў вадзе.
Даланёй балацінку працісніш, здзюмухнеш круцікаў і п'еш. @круціцца — пускацца ў блыт.
Мужык з'ехаў, дык яна круціцца як сучка. @кручок — маленькі начальнік, службіст.
Сын ейны нейкім кручком уторкнуўся ў Вушачы. @крушаны — рассыпісты, скаромны.
Пірог гэткі крушаны - не адламіць, увесь рассыпаіцца. @крушыць — веяць зерне на сіце.
Цэлы дзень зерне крушылі й у бачэнкі ссыпалі. @крывінда — пра кульгавага (грэбліва).
Крывінда гэна хоць куды дападзець. @крыж, крыжавіна — паясніца.
Боль уваліць у крыж, ні сагнуцца, ні разагнуцца. Крыжавіна як агнём гарыць. @крыжніца — крыга, ільдзіна.
Ай, як крыжніцы пашлі, аж усе палі паламалі. @крышан — скрылёк.
Хаця крышан яблыка з'еш. @крэў — вывернутае дрэва, пень дагары карэннем.
Дзярэцца як жаба на крэў. @кубатурка, кубатурніца, кубатка — курыца з інкубатара.
Курка-кубатурка, ей пітух усе косці памяжджуліў. @кубачкі — грыбы.
З дожджу пусціліся, і тут жа занос сураежкаў, кубачкаў. @кубіч — невялікі кубельчык.
Ссып пшанічку ў кубіч, яе мала асталося. @кугугутанька — ласкавае найменне зайца.
А мой ты заінька, а мой ты кугугутанька. (Малога мяне так кволіла мама.) @кудлычыць — касмаціць, кудлаціць.
Вецер кудлычыць пітухоў хвост. @кука — драўляная даўбежка, пабаешка, якой разбіваюць глыжы ці лёд.
Зімой, калі пад ільдом стаіць шчупак, б'юць кукай, глушаць, прабіваюць лёд, а пасля восцямі дастаюць рыбіну. Шчупак спіну к сонцу, яго кукай бух, тапаром прасякуць і скарэй на лёд. Некалі свякроў смяялася з маёй маладой мамы, калі яна сказала: «Іван рыбы накукаваў». @кукулка — зязюля; яшчэ — мала, на звод.
Месяц пройдзіць і кукулку не пачуіць. Грошы на кукулку толькі. @кулаччо, кулачча — кулакі (зборнае).
А ў ейных братоў кулаччо па пуду. @кулеўе — кулі саломы.
Кулеўем страху накрылі. @кулічкі — драўляныя гвазды, каб вешаць сёдлы.
Каб былі для конікаў стайнічкі, // Для ўздзечак палічкі, // Для сёдлаў кулічкі. @кулогаць — праць, мыць збольшага.
Ты лайно троху пакулогай, і ладна. @кулоскацца — пялёхацца.
Кулоскаіцца малы ў начоўках, як у той сажалцы. @купа — торф.
Як купа ўзгарыцца, рады не дасі да восеньскіх дажджоў. @купала — агонь, пажар.
Яны яму купалу зробілі - хата згарэла. @купіла — грошы.
Купіць бы купіла, ды мала купіла маю. @купіна — яміна, з якой выбралі купу (торф).
Усё балота ў купінах, і цвярозы ня пройдзіць, праваліцца. @купчасціцца — разрастацца кронай.
Крушыннік купчасціцца, аж цень зялёны. @куравод — пра пеўня й пра маладога хлопца, ласага на дзяўчат, пра завадзілу.
І куравод гэты ўжо дзевак прывёў. @куракі — вушкі ў лапцях, куды ўдзявалі аборы (вяровачкі), каб забарсаць лапці.
Ідзеш балацявінай, курак за курак чапляецца. Лапці лыковыя, і куракі тарчаць. @курая — гермафрадыт.
Андрэй так і астарэў, ня жэнячыся, відаць, ён курая. @курган — дзялянка, участак.
Быў курган лесу, дык яго зрэзалі. @курдупэпачка — маленькая асоба, як кнопачка.
Курдупэпачка такая, а яшчэ звысоку глядзіць. @куросадзь — курасадня, месца, дзе куры садзяцца нанач.
Куры ўжо на куросадзі, а дурны пітух іх па двары шукаіць-гукаіць. @курта — бясхвостая сучка, караткахвостая; яшчэ — верціхвостка.
Была ў суседа сучачка - курта, алі такая ласкавая. З гурту выбіраюць курту. @куртач — конь без хваста.
У Піліпа быў конь куртач, алі такі порсткі. @кусанік — надкусаны, недакусаны хлеб, пірог.
Мне чужых кусанікаў ня трэба. @кусман — вялікаваты кавалак.
Гарэлкі кварту ды сала кусман - і я сабе пан. @кутнік — крайні зуб; яшчэ — кватарант.
Толькі кутнікі яшчэ засталіся, а так у році вецер гуляіць. Яна кутнікаў набрала, на гэтым і жывець. @кышнуць — прагнаць, папэндзіць.
Як кышну - дык разлятуцца, хто куды паспеіць. Як кышну, дык духу-паху твайго ня будзіць тут! @лабазда — лухта, несусвецце.
Такую лабазду нясець, аж вушы вянуць. @лабак — здаравіла, цвердалобы, нахабны.
Прыхадзілі лабакі п'яныя й дзяўчына кудланаватая. @лабуза, лабазаватае — дуддзё, быльнік.
Каза дужа ня будзіць лабузу есці, ей ласейшага дай. Сена лабазаватае, карова ня дужа есь. @лабяк — голая мясціна.
На лабяку німа дзе стаіцца й ваўку. @лавэр — развал, бязладдзе, беспарадкаўшчына.
У хаці такі лавэр, што босы чорт ногі паламаіць. @ладзішча — відовішча.
А на Купалле такое ладзішча зробілі - уся моладзь сыйшлася. @лайба — няспрытная, нехлямяжая.
Сядзіць, лайба, ад гарэлкі, як бервяно, набракла. @лайно — адзенне.
Трэба мець лепшае лайно ў людзі. @лактаць — хлябтаць.
Кот дарваўся да малака, так і локчаць. @ламаніна — ламата, ломка.
Галава баліць, і ламаніна ўва ўсім целе. @ламлівая — няроўная, у грудзе.
Дарога дужа ламлівая, мароз прыціснуў раптоўна. @ламок — скрылёк, лустачка.
Хлеба ламок ды масла камок - нам і надойдзіць. @ламы, лам'ё — паламаныя дрэўцы, хлуд, сучча, дуддзё.
Воўк хамыль-хамыль у ламы, толькі трэскат пашоў. Каза, яна выбіраіць лам'ё якое з сена. @лапандзей — балбатун, пустамол.
Як лапандзею язык не забаліць. @лапун — блін, спечаны нахапку.
Нейкі лапун спяку, дый ладна. @ласае — смачнае, прысмакі.
Што было ласае, са стала прыбралі. @ласікі, лахарцікі — ласункі, прысмачча.
Малы гоніцца за ласікамі, яму толькі лахарцікі ў галаве. @ласкуха — ласкавая, якая любіць лашчыцца.
Такая ласкуха, хоць прыкладай да вуха. @ласоха — ласая да прысмакаў.
Яна ў цябе ласоха, зласела гладка. @латацца — мець выгоду.
Добра яна латаіцца каля свайго начальніка. @латока, латавінка — нізіна, нізовіна.
У латоцы дасюль вада стаіць. @лахаўка — балбатуха, пляткарка.
Бегаіць як лахаўка ды лахаіць языком скрозь. @лахаць — плявузгаць, брахаць, казаць несусвецце; яшчэ — бегаць, насіцца.
Язык не на прывязі, дык і лахаіць ім абы-што. Пакуль усю вуліцу не аблахаіць, не супакоіцца. @лахмонне — рыззё, лахманы.
Дымам смярдзіць ейная лахмоння. @лаціна — жардзінка.
Лацінай ды па хрыбціне. @лацно — лацьвей.
Лацно табе, у цябе ж такі мужык, ён з-пад сучкі яйцы ўкрадзіць. @лашчавінка — ямінка, упадзінка.
А ў лашчавінцы баравік сядзіць. @легцавік — легкавы аўтамабіль.
К ей цяпер без хвігі не да носу, зяць на легцавіку прыкаціў. @лежня — ляжанне.
У яго ад лежні бакі паапухалі, лежань гэткі. @лесаўцы — жыхары лясістай мясціны.
Лесаўцы ў лесі жывуць, як у цёплай хаці. @лесюгі — густыя лясы.
У гэных лесюгах і чорт заблудзіць. @леташняя — мінулагодняя.
На леташнюю вясну цыбуля згніла. @летка — летняя пшаніца.
Ладны-ткі лапік леткі пасеялі, паглядзім, ці ўродзіць. @лёк — расол з-пад селядцоў.
Хто есь бульбу з лёкам, той будзіць з клёкам. @лёстачкі — салодкія словы, кампліменты.
Так і падпускаіць лёстачкі дзеўцы. @лісіцы — лісічкі (грыбы).
Я за свае лісіцы нап'юся. Там соснік, а лісіцы па сосніку, па імху. @лістаноска — паштарка.
Адна лістаноска прывяла яе к нам. @літоўка — каса; яшчэ — пуня.
Цэлую лугавіну літоўкай за раніцу абсадзіў. Пуня-літоўка: дах на стаўбах. Толькі стаўбы й страха, а страха, як у пуні. Чатыры стаўбы, крэпкія такія. @ліцвяк — літовец (летувіс).
Ліцвяку ўсё па баку. Нешта ў нас ліцвякоў не любілі. @лішніца, лішэнь, лішак — збытак, лішняе.
Навошта мне лішніцу браць, бяру колькі паложана. Вярнуў сваё яшчэ з лішнём. І кійком аддзякаваў з лішаком. @логаўе — логава, лагво.
А там воўча логаўя. @луга — шчолак, настоены на попеле, якім ільга праць лайно; бывае, мыюць валасы.
Даўней лугі зробіш, каўнер вымыіш. Памый валасы лугой, перхаці ня будзіць. @лузгаць — папякаць, дакараць.
Колькі можна лузгаць адным і тым жа? @лунуць — кануць, прапасці, знікнуць.
Як пад ваду лунуў, нідзе ні водзыву. @лупацень — надуцька, лупаты.
Развесіў лупы (губы) свае, лупацень, і сядзіць. @лушчонікі — лясныя арэхі.
Лушчонікі рудыя ўжо, самі ў торбу просяцца. @лызь-мызь — есці на хапку, паспытаць.
Лызь-мызь, і пабег, не каб сесці ды пад'есці. @лыліца, лыла — недарэка, недаробак.
Лыліца й пад дажджом запыліцца. Здаровы лыла вырас. Лыла таўстамордая стаіць на ганку. @лындаць — сланяцца без справы.
Лындаіць- лындаіць дзень пры дні, лынды б'ець. @лысяк — лысы.
Гэны лысяк аж блішчыць, хоць ты на лысіні нажы йстры. @любавізна — сала з прораззю (бэкон), любовае мяса, проразь у сале.
Любавейшага сала адрэж, самай любавізны. Адна любавізна папалася. @любосць — каханне, мілосць.
У іх любосць даўно, толькі тоюцца. @людскае — пагляднае, гожае, добрае.
Каб што людскае калі далі, дык не - усё нялюдскае. Такі нялюдскі малец - паглядзець гідка. @люшка — засланка ў дымаходзе.
Рана люшку заклалі, ад чаду ў хаці сіня.
(Магчыма, ад нямецкага Luft — паветра.) @лягчыць, вылегчыць — кастрыраваць.
Учора быка злягчылі, цяпер сумны лягчанец. @лядаік — моташна.
Еш з хлебам, каб лядаік не быў. Улідаіў мне гэны кавалер, глядзець не магу. @ляжня — доўгае ляжанне, гультаяватасць.
Ляжня знясіліць і каня. @лянько — гультай, лянотнік.
Толку з лянька, як з казла малака. @ляпа — рот (зняважліва).
А ты сваей ляпай ня дужа ляпай, памаўчы, гаўна ў рот набраўшы. @ляпітар — ляпіла, няўмека.
Так печку клаў ляпітар нейкі, што дым ідзець не ўгару, а ўніз. @лясачка — кіёк, кульбачка; яшчэ — пачак.
Выразаў сабе лясачку з ляшчыны - лёгкая й уручная. Тупаіць сабе з лясачкай, куды яму бегчы. Купіла лясачку масла, надаела паснаццё. @лясачкі — кропачкі, рысачкі.
На ей хусцінка шаўковая ўся ў лясачкі-ясачкі. @лясоўкі — лясныя яблыкі.
Як не было ў садах, лясовак з лесу прынясеш на сушку. @лятней — ахалодней.
Летам горача ў сінтэтыцы, а ў ільняным лятней. @лятун — няўседа, рухавы.
Малы сюд-туд, лятун такі. @ляха — градка.
Увесь дзень лехі палола. Качан капусты на лясе, // Верабеічка у страсе. @мазгаваць — думаць, кеміць.
Абмазгуй усё добра, а потым рашайся. Перш чым даваць, трэба было мазгаваць. @мазгаўня — галава.
У яго мазгаўня яшчэ добра варыць. @мазолькі — мазгі.
Пакруці трошку сваімі мазолькамі й дадумаішся, на чым свіння хвост носіць. @мазьніца — пасудзінка, у якой трымаюць мазь, каб змазваць колы.
Такая праўда, што сучка дзёгаць з'ела й на галаву мазьніцу ўздзела. Хахол-мазьніца, давай дражніцца. @мазюка — чарвяк; яшчэ — так у малога называюць стручок.
Накапаў мазюкоў, на іх добра рыба бярэцца. Схавай сваю мазюку, а то варона схопіць. @майнейшы — імяніты, шляхетны.
Яго пані майнейшая, // Яна за ўсіх ладнейшая. @макрата — мокрае, намоклае.
Перадзенуся, макрату сваю скіну. @малебенка — каплічка.
На магільніку й малебенка невялічкая ёсь. @малёхценькая — малюсенькая.
Такая малёхценькая зорачка ў небе смяецца. @маліцца — прыкідвацца дзіцем.
Німа чаго маліцца, калі з-за пазухі валіцца. @малочнік — малачай.
Салатопку ўсю ўзвярнулі, дзе кусты якія былі, а малочнік-трава парасла па калена. @маміца — матка (орган).
Я табе выверну маміцу навыварат! (Муж жонцы грозіцца.) @маніцца — абяцаць, дакляраваць.
Наелася буракоў, напілася квасу, // Манілася хлопцу даць - недабрала часу. @маразявы — зябкі, золкі.
Вецер нейкі маразявы, няўтульна на дварэ. @маркацінне — каціныя выдзяленні пад час марцавання.
Маркаціннем ўсё прасмярдзела. @мармыль — пануры, незадаволены, бурклівы.
Сядзіць адзін у хаці, мармыль мармылём. @мароз — назвы: сівярун, лютун, скварун, прагун. @маршчакі — зморшчыны.
Пад вачмі маршчакі, як барозны, а яна ўсё маладзіцца. @масіяш — дападлівы.
Ад масіяша нідзе праходу німа ні ўдзень ні ўначы. @маскаль — старавер; рускі.
У нас маскалёў не было, яны асобна жылі. Маскалі людзі адчайныя - на хаду бок праб'юць. @матавіла — той, хто матляецца; яшчэ — мужчынская снасць.
Добра, што майго матавілы не было. Баба дзеда хараніла // І па дзеду плакала: // - А дзе ж тое матавіла, // Што па пузу мякала? @матамэнды — абшарпанасць адзежыны.
Так спадніца абтрапалася, адны матамэнды баўтаюцца. @матаркі — матузкі, завязкі, вяровачкі.
Як не сваімі рукамі мех завязаў, матаркі цягнуцца. @матрамоззе — лахманы, старызна.
Матрамоззя поўна, а людскага лайна й німа. @матыляцца — ківацца, хістацца.
Не матыляйся, а то звалісся. @махала — веер ці галінка адганяць камароў, мух.
Такая ўжо смала, што ад яго й махалам не адмахаішся. @мацак — моцнае яйка, якім б'юць іншыя яйкі на Вялікдзень. Калі выбіраюць - зубяць (аб зубы стукаюць); звычайна за яго слаба бярэцца фарба.
З добрым мацаком я ўсе яйкі пераб'ю. @мацамэнды — прычандалле, рознае начынне.
Забірай свае мацамэнды ды йдзі з Богам. @мачлівая — дажджлівая.
Восень такая мачлівая, неяк бульбу выбраць. @мачонікі — грыбы, якія соляць (мочаць).
Мачонікаў прынёс, а сушонікаў не было. Мачонікі, яны рудзенькія. Сёлета мачонікаў, хоць касой касі, зарадзіла. @машарнікі — грыбы.
Ужо машарнічкі пайшлі па імхах. @менка — абмен, мена.
Згубілі мы й апошнія грошы з-за гэтай менкі. @мерзлякі — усё мёрзлае.
Коні галадаюць у калгасі; корм - прынясуць мерзлякоў якіх. @метлянік — дзяржанне ў мятле.
Такі гаспадар, што й метлянік ў мятлу не ўставіць. @мірымы — можна цярпець.
Ейныя дзеці яшчэ мірымыя. @місулька — місачка.
Ты ў тую місульку вылій поліўку. @мітацца, мітуніць — кідацца з кута ў кут, мітусіцца.
Ня мітайся ты перад вачмі як мітуніца. @мітрэга — здарэнне, нечаканасць.
Тут у нас мітрэга зробілася. @мітульга, мітуніца — машка.
З-за мітульгі свету не відаць. @мітусіць — трывожыць.
Дарма людзей мітусіць ня буду, сама неяк спраўлюся са сваей бядой. @млён — ручка (кіёк) у жорнах, якой круцяць камень.
Добры млён - ня скруціцца ён. @мора — шмат, багата.
Работы мора, а робіць некаму. @мужавей — мужчына ў сіле, гаспадар.
Так мальчуган, а ажэніцца, мужавеім будзіць. Мой яшчэ мужавей малы, алі ўжо ўпірлівы. @мулянка — грошы, загорнутыя ў анучку.
Мулянку не згубі, прыхавай ляпей. @мураванка, мур — будыніна з цэглы.
Мураванка ягоная ад усіх выдзяляецца. Мур стаіць - печ гэта. @мурлата — азызласць.
У яго з-за мурлаты й вачэй не відаць. @мурлаты — абчасаныя бёрны на версе ізруба, на якія ставяць кроквы.
Мурлаты трэба пакласці трывалыя, каб кроквам было добра. @мутыліць — мучыць, заезджваць.
Каня мутыліць кажны дзень. @мыр-мыр — мыркаць, цадзіць праз зубы.
Насадзіць цыганят поўны сані й едзіць, мыр-мыр, ні слова ня скажаць. @мырк-мырк — мармытанне, размова паўсловамі.
Тады яны мырк-мырк і пашлі ў хату. @мядніца — вялікая міса.
Вазьмі мядніцу, абяры агрэст. @мязджуліць, змязджуліць, размяджуліць — таўчы, патаўчы, пакрышыць.
У мажджэрцы (ступцы) змязджуліў часнык. На магільніку соснік вырас, каб гахнула сасна, дык усё б размяжджуліла. @мяздра — мякаць.
Яблычны сок з мяздрой налілі ў слоікі. @мякануць — ударыць, уперыць.
Як мякануў у плечы, дык аж мне дух зацяло. @мякаш — сярэдзіна ў бохану, мякота.
Я мякаш выразала. Кажны к сабе мякашом, а к чужому коркай. @мякіннік — праснак з мякіны.
Даўней мякіннік возьміш, і то добра. @мякоць — мякаць.
Мяса прынесла маладзіца - адна мякоць. @мякуха — далікатная трава.
Пашла нажала мякухі, пасекла свінням. Мякуха дужа мяккая, зялёненькая, калі дробненькая (тлумачыла мама). @мялга — драбяза, малеча.
Акуні й тыя мялга такая. @мяліна — вялае, маларухомае.
У яго рука жывая, а ёсь такая: возьміш яе, а яна як мяліна. @мяліца — прылада мяць лён; яшчэ — нязграбнае, няўклюднае.
Над мяліцай як настоішся, дык спіна колам зробіцца. Расступіся, зямля-маці, // Выйшла мяліца гуляці! @мяншак — меншы сын.
Сынок, яе мяншак, падрос за лета. @мярзлячча — мёрзлае.
Зіма, каровы мярзлячча ядуць, мерзлякі ўсякія. @мярлог — бярлог; яшчэ — пра раскіданую пасцель.
Лёг мядзведзь у мярлог ды лапу смокчаць. Прыбяры свой мярлог - тут блохі ногі паламаюць. @мярлы, мярліна — нягеглы, затарможаны; яшчэ — нешта недаваранае, недапечанае.
Як народзіцца мярліна, дык хоць ты яму маланкамі ў пяткі бі. Сягоння, як на тое, і бульба мярлая, і бліны мярлыя. @мярнік — мерная пасудзіна.
Мерніком зручна малако мерыць. @мясёж — бойка, звада.
Усе ў бойку кінуліся, і такі мясёж пачаўся!
(Ад мясіць - біць; тут і мяса.) @мясцерыцца — прымервацца, ладзіць месца.
Глядзі ты, і ён ужо тут мясцерыцца. @мясюга — цяжкое мяса, многа мяса.
Мясюгі такія - не падняць. @мяцельнік — хто робіць мётлы.
Учора мяцельнік мётлы прадаваў, і я купіла свежую. @наблізкую — наўпрасткі.
Наблізкую тут не прайсці, балота топкае. @набрыдзь — прыхадні, навалач.
Уся набрыдзь да нас цягніцца. @набірная, набярная — заразная хвароба (якой набіраюцца ад іншага).
Грып хвароба набірная. Кароста, яна набярная хвароба, шанавацца трэба. @наведаме — як і належыць, само сабой зразумела.
Ей сорак гадоў ужо наведамі. @навея — завея, завіруха.
Ад навеі ўсё ваколле бялеіць. @навідку — навідавоку.
Сяджу навідку, а кавалеры гужам-гужам, ды міма-міма. @навіць — нават.
Тут навіць сляпому відаць, што толку ня будзіць. @навяліцца — наваліцца.
На яго як навяліліся ўсе, адбіцца ня мог ніяк. @навярнуцца — прыйсці, сустрэцца.
Якраз і Багдановічыха навярнулася. @навярсціся — патрапіць знянацку, папасціся.
І адкуль ён навёрся? І не навярайся мне на вочы! @нагаўрыць, натаўрыць — наваліць, нагрузіць.
На стале ўсяго нагаўрана - толькі еш. @нагбом — піць з усяго вядра, каўша.
Пілі гора й нагбом і каўшом. @нагладкую — цалкам, поўнасцю.
Нагладкую разлічылася з зяцям. @нагліца — мор, раптоўная хвароба, эпідэмія.
Во якая нагліца навалілася, людзі як мухі мруць. @наглянуць — прыгледзіць.
Калі не прыду, ты тут наглянеш за малым? @нагога — пыхлівы, задавасты, надзьмуты.
Сядзіць нагога, ня бачыць нікога. @нагруднік — бюстгальтар.
У дзеўчынёшкі ўжо сісёнкі адскочылі, у нагруднічак просяцца. @надаражацца — модзіцца; яшчэ — цвяліцца.
Як надаражаецца - уся вуліца на яе глядзіць. Прывык толькі ўсім надаражацца, неслух. @надаядлы — надакучлівы.
Надаядлы горай за нахабу. @надвор'е — дзядзінец, двор.
Хоць жа па надвор'іку пахаджу, хоць жа на сваю мамульку пагляджу. @надзетка — адзежа, апратка.
Бабы стаялі, і ў вусіх адзін фасон надзеткі. @надуцце — злосць, узлаванне, насуплівасць.
Надуццем сваім усю справу сапсавала. @надуцька — крыўдлівы, капрыза.
Надуцька крыўдлівы, як малое дзіця. @наеда — насычэнне, сытасць.
Вялікая наеда - жывату вярэда. @наезджыя — нетутэйшыя, прыхадні.
Наезджыя, чужыя тут, а сваіх німа. @наёмшчык — памагаты (сацыяльны работнік).
Мне ня трэба наёмшчык, хто хлеб носіць, я ж з сынам жыву. @найдун — найдзёныш.
Ён жа ім няродны сын, з вайны найдун. @найсціся — прыстаць у прымакі; яшчэ — нарадзіць.
І найшоўся к ей дзед, крывы Віннік. У яе ўжо дзяўчынка найшлася без яго. @накамшыць, накомшыць — напячы многа.
Накамшыла бліноў на ўсіх едуноў. @накерпаць — наперабіраць бульбы, нагрэсці.
Трошку накерпала бульбы на вячэру. @налецце, налета — наступны год.
Будзем жыць сёлета, а да налецця ці дажывём. Вып'ем тут, пакуль мы тут, а налета Бог ведаіць, дзе мы будзім. @налечыць — паправіць здароўе.
Ездзіла ў Віцебск, дык там троху налечылі. @налле — няпрошаныя, нахабныя.
І адкуль толькі налля нанясло? @налюбкі — на выбар, што падабаецца (што люба).
Бяры налюбкі з усяго каша. @налюдзіцца — набрацца добрых манераў, абчасацца каля людзей; яшчэ — прычапурыцца.
Па свеці паездзіў, дык і налюдзіўся. Быў растрахайла, а цяпер, глядзі ты, як налюдзіўся. @намерыць — намерыцца, наважыцца.
Куды намерыла, туды й ідзець. @нападоймішча — як падняць.
Малы нападоймішча, дужы вырасціць. @нападрост — навырост, з запасам.
Малым трэба ўсё шыць нападрост, скора ўсё робіцца кароткая. @напаспытак — проба ежы, пітва, каштаванне.
Узяў кавалачак сыру напаспытак, каб рассмакаваць, ці спадабаіцца. Вазьмі хоць напаспытак, а там асмакуешся. @напатканец — сустрэчны.
Ішла полем, і напатканцу таму дарогу паказала. @наперакось — коса, няроўна.
Дзверыну павесілі наперакось, дык яна й не зачыняецца. @наперасцігі — абгонкі, перагонкі.
І пашлі наперасцігі - хто каго. @напіндурыцца — апрануцца, прыбрацца вычварна, крыкліва.
Любіць напіндурыцца, каб усе на яе глядзелі ды зайздросцілі. @напірыцца — адказаць, уставіць слова, адгаварыцца.
І напірыцца ня дась, сам гаворыць, сам слухаіць. @напірыць — падбухторыць.
Як напірыць яго, дык ён на ўсіх кідаецца. @напіта — насцеж.
У хаце каб душа, дзверы напіта. @напіцерыцца — набрацца рускіх словаў, старацца гаварыць па-руску (пра таго, хто ў Піцеры пабываў).
Напіцерыўся ў горадзі й ламаіць язык, свайго забываецца. @напіціць — падахвоціць.
Напіцілі яго хлопцы, ён і згадзіўся. @напіцярыцца — прыбрацца, сабрацца (ад Піцера).
Напіцярылася ўжо на гулі, скура на ей гарыць. @напіцярыць — падбухторыць, падгаварыць (ад Піцера).
Напіцярылі яго, ён і даў волю кулакам. @напляўдурыць — нагаварыць абы-чаго, нахлусіць, затлуміць галаву.
Напляўдурыла, напляла мех з торбачкай, толькі яе й бачылі. @напоўніцу — на ўвесь рот есці, скубсці.
Сваё есь як не сваімі зубамі, а чужое - напоўніцу. Выгнала карову раней - напоўніцу скубець атаву. @напрасоў — па цаліку, уцэла.
Напрасоў пойдзіш па веснавым снезі - будзіш правалівацца. @напраўду — сапраўды.
А Стахван і напраўду сабраўся з'ехаць адсюль. @напуціць — наставіць; яшчэ — нацкаваць.
Хоць ты яго напуць, а то нікога ня слухаіцца. Сабаку напуцяць, дык свайго можаць узяць. @напушчонік — хто напускаецца, чапляецца.
Што ты да мяне, напушчонік, чэпішся? @напытаць — даведацца.
Хадзіла ў сяло напытаць, можа, дзе хату прадаюць. @наразуміць — навучыць, падказаць.
Нехта наразуміў яе напісаць. @нараснік — кустоўе, зараснік.
Усё зарасло гэтым нараснікам - не прайсці. @нараток — сплеценая з вялікімі вочкамі торба, куды клалі каню сена (аброк).
На чужы раток не накінеш нараток. @нарва — няпрошаны чалавек, нахабнік.
Нарвецца нейкая нарва - і кукуй. @нарок — нараканне, дакаранне.
Хоць бы нарок які быў, усё малако прынялі. @нарошч — паўтор, заход, раз.
Як Салівея хавалі, хаўтуры ігралі ў два нарошчы. @нарэдчас — зрэдку.
Нарэдчас дык і добра троху выпіць, думкі перамяніць. Хоць нарэдчас згадзіцца ягоная помач. @насатка — насоўка.
Хоць насаткай вытрыся. @наследаваць — наслядзіць, пакінуць сляды.
Толькі падлогу памыла, а ён раз - і наследаваў. @насоў — апранаха, халат.
У мяне насавоў балесь ведаіць колькі. @насоўма — нахабна, жывасіллю.
Ніхто яго ня просіць, а ён сам насоўма лезіць. @наспарыць — урадзіць.
І ягадаў і грыбоў наспарыла гэтым годам, дзякаваць Божаньку. @настоліць — пакласці столь.
Столь настолілі, падлогу паклаў - хата гатова. @насупа — сярдзіты чалавек.
Такі стаў насупа, што забыўся, калі ўсміхаўся. @насушнае — слабое, струхлелае.
Страха саламяная, ён яе расхінець і ўлезіць, усё такоя насушная было. @насыціць — накарміць, здаволіць.
Усіх насыціла, дык за працу. @наські — тутэйшы, свой.
Ён чалавек наські, яму можна давяраць. Гэта нейкі ня наські - чужы, наезджы. @насявацца — самасеіцца.
Крапіва насяваецца, тады гарод глушыць. @наталкавацца — пагутарыць.
Нагаварыліся, наталкаваліся, а нічога ня выталкавалі. @натаптаны — у слядах, наследжаны.
Глядзь, аж снег натаптаны, нехта быў ноччу. @наткнуцца — сустрэцца, адведаць.
Хай бы ты ка мне, сваціца, наткнулася. @натрывожыць — расхваляваць, растрывожыць.
Толькі маю душу натрывожыў. @наўгадзь — наўздагад.
Наўгадзь узяла парасёнка з каша. Гаворыць абы-што наўзгаць. @наўгрунь — бягом.
Бяжыць у Вушачу бягом-бягом, наўгрунь. Як пабег наўгрунь, дык я яго й недаждала. @наўзмаш — з размаху.
Як ляснуў кулаком наўзмаш, аж стол падскочыў. @наўра — навалач, нежаданыя, нечаканыя находжыя.
Як ехаць трэба збірацца, дык прысуніцца якая наўра - ня выгнаць. @наўскапыта — наўскач, з усіх ног.
Коні нясуцца наўскапыта, даганяюць уцекачоў. @наўскасік — наўскасяк.
Пашла цераз луг наўскасік. @наўсцяж — бегчы адзін за адным.
Як пабеглі наўсцяж, дык і канца не відаць. @націнаць — напіраць, настойваць.
На мяне бацька націнаў, каб я на вёсцы застаўся. @націшка — употайкі, крадком.
Тады яны націшка міржкамі (на мігі) згаварыліся. @нацяжку — цяжарная, якая хутка народзіць.
Калі там што было, а яна ўжо нацяжку. @начарадзіцца — начапурыцца, прыбрацца.
Як начарадзіцца, дык не пазнаіш, куды тая старась дзяецца. @начніцы — бяссонне.
Начніцы сягоння на ўсіх напалі, ніхто ні на волас не заснуў. @нашармачка — надурніцу, дарма.
Усё жыццё так і пражыў нашармачка, нідзе не натужыўся, акрамя як за вуглом, перабраўшы лішняга. @нашушэрыцца — наставіць поўсць.
Кот са страху ўвесь нашушэрыўся. @нашчачком — нашча.
Нашчачком да споведзі ходзяць. @небыльніца — небыліца.
У небыльніцы й бык можаць ацяліцца. @невірутны — невыносны.
Гад невірутны, яшчэ насміхаіцца. @невыводнае — бесперапыннае.
У іх п'янкі невыводныя, адно толькі й ўмеюць, што жлукціць. @недалужны, недалуга — няспрытны, цельпукаваты.
Недалужны трапіўся ей мужык, з ім толькі мух лавіць. @недамаўлянкі — намёкі.
Што ты ў недамаўлянкі гуляіш - кажы як ёсь. @недамоглы — слабы, хворы.
Дзед саўсім недамоглы зробіўся. @недапека — дуракаваты.
Сын у іх ціхі, паслухмяны, алі трохі недапека. @недаробак — няспрытны, ні да чога не здатны, недапечаны.
Во ўжо недаробак - усё з рук валіцца. @недаткнёнка — недачэпа, недатыка.
Буду недаткнёнкаю са сваей даёнкаю. @некальства — адсутнасць часу, клопат.
З-за гэтага некальства й з хаты не выйдзіш. @некарысны — незайздросны, непаглядны.
Бульба такая некарысненькая ўрадзіла. @немач — адваротнае помачы.
Такая помач горш немачы. @непамыслы, непамысловы — недарэчны, няпутны.
Як жыццё непамыслае, дык нічому ня рад. @непераліўкі, неўпераліўкі — непрыемнасць, бязвыйсце, бяда.
Як якія непераліўкі - ён у кусты. Кот на мышыну напаў, ей неўпераліўкі. @непрыхільная — няўважлівая.
Дужа непрыхільная нявестка папалася. @непрыяціцца — нервавацца, хвалявацца.
З унукамі толку мала, брат непрыяціцца. @неразлійвада — дужа цесная дружба, прыяцельства.
Ён з ім неразлійвада, адзін без аднога нікуды - ні ў хлеў, ні за хлеў. @несамадраненькі — нягеглы.
Мужык у яе несамадраненькі, і з канём не саўладаіць. @несклямяжны — няскладны, нязграбны.
Хоць несклямяжны, ды сам сабе важны. @неслух — непаслухмяны.
Неслуху хоць вуха выварачавай, не паслухаіцца. @неўваротны — непаваротлівы, марудлівы.
Рыба станіць сытая, неўваротная. @неўда — плакса, румза, нюня.
Як уродзіцца неўда, дык да сівой барады румзаіць. @неўзабаўны — хто неўзабаве з'явіцца.
Неўзабаўны госць - тут і ёсь! @неўзнаку — няцяжка, незаўважна, непрыкметна.
Неўзнаку ей сынка пракарміць. @неўспадзеўкі — неспадзявана.
У нас у дарозі неўспадзеўкі брыка паламалася. @неўступака — упірысты.
Ён і задзірака, ён і неўступака, гора з ім. @нехуютанькі — нічога.
Ніхуютанькі ня будзіць з гэтага рая. @нецель — карова, якая не цялілася; яшчэ — пра маладзіцу.
І ў гэтай нецелі нешта прыкмецілі. @нецярпёха — нецярплівая.
Прыбегла нецярпёха, дай ёй усё й адразу. @ніжыня — супрацьлеглае вышыні.
Зробіў мне зэдлічак пад ногі вось такенечкай ніжыні. @нізь — нізіна, нізкае месца.
Там самая нізь, што ні пасей - вымакніць. @нікаць — дападаць, шныпарыць.
Так і нікае па кутках, каб дзе што вынюхаць. @ніўё — жніўё, лугавіна.
Яно па ніўю жатае, там не касілі. @нішцяк — нішто сабе, добра.
І ў бедных гасцях жывату нішцяк. А ён нішцяк хату паставіў. @ніякі — кепскі, шкодны.
Малец ейны такі ўжо ніякі, толькі шкоды й пілнуецца. @новіна — ежа новага ўраджаю.
Сягоння на вячэру новіна. Новая новіна на старое бруха. @нораст — нераст.
Рыба на нораст ідзець.
(Так і хочацца патлумачыць - на рост.) @норат — нерат.
Норат трэба ўмець паставіць, каб рыба ў яго пашла. @носкае — моцнае (пра вопратку).
Носкае носіва, надоўга хваціць. @нотны — манерны.
Яна паненка нотная - без хвігі не да носа. @нудзіцца — сумаваць.
Парасё, адсаджанае ад свінні, нудзіцца. @нура — нара, яміна.
Мышына ў нуру, і кату нассяру. Лісіца шусь у нуру - і хвастом накрылася.
(Ныркі недзе блізка, а таксама ўнурыцца, унурыць галаву, пануры, заканурак.) @нэдны — замораны, саслаблы, занудлівы.
Ня столькі бедны, колькі нэдны.
(Відаць, ад нэндзы.) @нюшок — узятая ў тры пальцы мука, соль, крупы, шчопаць.
Солі адзін нюшок, і досіць. @нявогледдзю — хутка, не азіраючыся.
Ваўчыца як ляснула зубамі, той ходу, ляцеў нявогліддзю. @нявывалака — лежабока, гультаяваты, размазняваты.
Нявывалака на хаду спіць, у яго ў році вецер начуіць. @нядбаліца — гультай, хто не дбае.
А п'яніца-нядбаліца красу маю выпіў. @нямтур — нямы, нямко.
Маўчыць нямтур, толькі вачмі лыпаіць. @нямудраны — несамавіты, няхітры.
Нямудранымі сеткамі рыбу лавілі. @няпошлы, недапошлы — недалужны, слабы, ніякаваты, непаваротлівы, нязграбны, нехлямяжы.
У гаспадарцы заўсёды працы завал, а мужык у яе няпошлы. Такі недапошленькі малец, ажно шкада яго. @няпутны, непутны — бесталковы, які адбіўся ад рук.
Не дай Бог няпутных дзяцей. @нясенне — калі курыца гатовая знесці яйка.
А такая была дзікая, а то нікога не баіцца курка, грабянёчак ужо красны - к нясенню збіраецца. @нясноты, нясноцце — нешта надуманае, няпэўнае.
Сваімі дурнымі няснотамі ты мне галаву затлуміў. @нястоцце — кволае, слабое, недарэчнае.
Усё нястоцце сабралася. @няўсхолае — зерне, якое не ўзыходзіць.
Пшаніцу засеялі, алі ж зёрнеткі няўсхолыя. @няхлюй — неахайны.
Такі няхлюй, быццам у хлеві рос. @пабаешка, пабайня, пабойка — палка з вузляком на канцы.
А там пад алешкаю // Стаіць баба з пабаешкаю... @пабасцяка — блудлівы, памаўза.
Ой, мамачка, я прапала, // Любіць мяне хто папала - // І рускія, і палякі, // І ўсякія пабасцякі. @пабераззе — нешта нязграбнае.
У яго рукі, як пабераззя. @пабрахушка — показка абразлівага ці фрывольнага характару.
Скажы хоць што добрае, знадакучылі мне твае пабрахушкі. @павароніць — пацікавіцца, паназіраць.
Пашла паглядзець, за чым людзі стаяць, каля крамы павароніла. @паверх, павершачку — вышэй, зверху.
Паверх іх ёсь большыя дзеці, яны вішні шчыпюць. Павершачку кілбасу адрэжу й ем. @павечка — вейка, раснічка; яшчэ — накрыўка.
Загадай, з якога вока павечка зляцела? І ў скрыні, і ў труны таксама павечка. @паветрыць — праветрыць.
А дзед бабу паважаў, // На папары навязаў: // А няхай баба паветраіць, // А можа ж, яна палепшаіць. @паветрыя — паветра.
Зроб прадушыну, каб паветрыя праходзіла. @павідну — пакуль светла, засветла.
Я свіней павідну накарміла. @пагадзіць — пачакаць.
Хай сягоння яна пагадзіць троху, заўтра аддам. @пагалець — пажыць у бядзе, пагаладаць.
Пагалела б, тады б знала, а то ей матка прэць і прэць. @па гарла — па горла, досыць.
Мне тваёй ласкі па гарла хапіла. @пагарышча — месца, дзе згарэла будыніна.
На пагарышчы вазьмі зямлі. @паглядзіны — узгледзіны, сватанне.
Прыехалі сваты на паглядзіны. @пагніль — падгнілыя ў вадзе ламачыны, палкі.
Адна пагніль ля возіра ляжыць. @пагоднікі — дзеці, якія нараджаюцца штогод.
У Рыпіны аж трое пагоднічкаў, хватаіць клопату маладзіцы. @пагонь — атожылле, памаладзь.
Вішніна пагонь дала. @пагробкі — каласы з саломай пасля жніва, згрэбленыя на іржышчы.
Адных пагробкаў як ня воз набралі. @пададэнне — самае дно.
Верніць усё з пададэння, нешта знайсці хочаць. @паданак — міласціна.
З паданкаў раз'ясіся як шыла. @падаўкія — дровы, якія паддаюцца сякеры.
Падаўкія дровы лёгка біць. @падбародавіч — падбароддзе.
Так раз'еўся, аж тры падбародавіча вісяць. @падбіцца — падкаціцца, паддобрыцца.
Заюрыла ей падбіцца пад мужыка чужога, каб адбіць, сучка гэткая. @падбочніца — каханка, палюбоўніца.
Фроська ў начальніка падбочніцай была, мела чым зарабляць. Якая-ніякая, а падбочніца трэба - усё весялей. @падбрушша — падчарэўе (у свінні).
На пабрушшы сала ў палец тоўсці. @падвячорак — падмацунак перад вячэрай.
А Хадора падвячоркавала, // Назад ногі пазаторкавала. // А Рыпіна пазавідавала, // Назад ногі пазакідавала. @падграбалы — хапугі, сквапнікі.
Усе гэты падграбалы, што хапалі жыдоўская (у час вайны). @паддол — падпамосце.
Капусты бочку нашыткаваў і ў паддол паставіў. @пад'ехаць — задобрыць, падмазаць, даць хабар.
Праўды ў судзе ня знойдзіш - тут пад'ехана. @паджары — падцяты.
Спрытны, як вецер, як воўк, паджары. @паджога — сухія трэсачкі, смалячкі на распал печы; яшчэ — хто падторкваецца недарэчы пад руку.
Наскіпаў лучынак на паджогу. Узяла скавараду ў рукі, а ён, паджога гэты, пад руку жох. @паджыгала — жвавая, хуткая.
Паджыгала бегла жыг-жыг. @падзапар — запар, засаб.
Сем начэй падзапар пілнаваў злодзю. @падзённікі — падзённыя работнікі, падзёншчыкі.
У іх ўсё лета падзённікі робілі. @падзюркаваціцца — падрацца, пабіцца дзюркамі.
Уся страха падзюркавацілася, перакрываць давядзецца. @падкачаць — падгадаваць.
Каб Бог здароўя даў, троху б унучку падкачала. @падкрадаць — патрошку, нясмела красці.
Дык я падкрадаваю сена карові. @падлавудзіць — падпілнаваць, вычакаць зручны момант, нешта ўхапіць, украсці.
Ня жыў, каб не падлавудзіць што. Вось я яго й падлавудзіў на хлусні.
(Яўна ад вуды.) @падлёткі — маладыя птушкі.
І падлёткі сабраліся ляцець у вырай. @падляпішча, падляпак — ніжняя сківіца (звычайна, у парсюка).
Такое ў парсюка падляпішча, аж страшна, таз квашаніны можна наварыць. Пачашы свінні падляпак, хай супакоіцца. @падмуроўка — падмурак, фундамент.
Падмуроўка трывала, а так хата даўно б у зямлю пашла. @падмызнік — падхалім, дагоднік.
Язык у падмызніка лепі за рамізніка. @паднадолак — падшыты падол.
Яна так абнасілася, што паднадолкам падлогу мяцець. @падножнае — усё, што расце.
Певінь есь усё падножнае, як індык, непераборлівая жывацінка. @паднябенне — скляпенне ў печы; яшчэ — нёба ў чалавека.
Агонь паднябенне ліжаць. Яблык такі горкі, аж паднябенне скрабець. @падпуззе — падчарэўе.
Дзеўку ўзяў сабе з Загуззя, у яе чорнае падпуззя. @падрабяззе — звычайна мужчынскі «струмант» так называюць.
Схавай сваё падрабяззя, людзі ж кругом. @падсанкі — ніжняя сківіца; яшчэ — невялічкія сані.
Ад злосці аж падсанкі падцяў. Як цмыгнуў у падсанкі, дык ён - кулік вобземлю. Што на санях, што на падсанках, глядзіш, і перавязлі ўсю запасіну. @падсеіваць — сеіцца, імжыць.
Дождж ідзець, дождж ідзець // І падсеіваіць. // Усякая шантрапа // Ўсё падсмеіваіць. @падскрэбіш — перапечка з цеста, наскрабанага на дзяжы; яшчэ — апошняе дзіця ў старых бацькоў.
Хоць падскрэбіш спячы - душу адвесці. Вось табе й вось, у іх падскрэбіш знайшоўся. @падсмеценне — калі б'юць масла, на дне асядае накшталт смятаны.
Гэта масла зробілася жоўтая, і падсмеціння німа. @падсмішка — пакепліванне, кпіна, падколванне.
Падсмішку яму зробілі, гладка спанталычылі чалавека. @падстолле — месца пад сталом.
Стол поўны, і падстолля поўнае. @падструнаваты — стройны, паджары.
Ага, падструнаваты, што з-пад жывата ног не відаць. @падсыкаваць — нацкоўваць, падбухторваць, падбіваць, пад'южваць.
Што ты яго падсыкаваіш, і так добрая цаца. Так і падсыкаваіць яго, як змяя, каб на мяне зверам глядзеў. @падумка — задума, думка.
Навіць і ў падумцы не было нічога. @падуросткі — падлеткі.
І падуросткі пачалі нарэшце за розум брацца. @падхартаны — падцягнуты, стройны.
Падхартаны мужчына, ня тое што гэты цабэрак. @падхвоснік — прыхвасцень, падхалім, падпявала.
Ніколі гаспадаром ня быў, так падхвоснікам усё жыццё й прабегаў. Падхвоснік усім дагодзіць, калі яму выгодзіць. @падхвосніца — тое, што ў свінні пад хвастом.
Як сваю радню, у падхвосніцу пацалуй свінню. @падхлебнік — падхалім, падліза, карыслівы.
Падхлебнік да любога падлашчыцца. @падхмяліцца — выпіць для сугрэву, пахмяліцца.
Падхмяліцца трэба, дык і цёпла будзіць. @падхухуліцца — прычапурыцца, прыбрацца.
Як падхухуліцца, дык хоць пад вянец вядзі. @падх'юрыць — падкалоць.
Любіць падх'юрыць, каб чалавек з сябе выйшаў. @падшпаркі — дзеці (з прасмішкай).
У яе ўжо свае падшпаркі пашлі. @падштуканіць — нешта падладзіць, падстроіць.
Да працы рукі ў срацы, а падштуканіць штуку спец. @падыспод — падніз.
Падыспод надзень нешта мякчэйшае, а паверх - калянейшае, і цёпла будзіць. @пад'юшыць, пад'юхрыць — падбухторыць, нацкаваць, завесці.
Іх проста пад'юшылі, і яны робяць абы-што. Яго і пад'юхраваць ня трэба - сам на людзей кідаецца. @пад'ярошваць — заводзіць, падаграваць, раскатурхваць.
Вы яго яшчэ пад'ярошавайце, а то саўсім абвяў. @паездзіны — паязджанне.
А наш кумочак паездзінкі любіць, // А можа ж, нам ён гарэлачкі купіць. @паёнік — цяля, адсаджанае ад каровы, якое пояць; яшчэ — п'яніца.
У пойла апускаецца рука, а цяляці даюць смактаць пальцы. Паёніка неяк падкачаць трэба. Паёнік гэны прывалокся апоўначы ледзь жывы. @пажашкі — смяцінкі.
У чужым воку пажашок згледзіць, а ў сваім і бярно ня бачыць. @пажыванне — здабыча, спажытак.
Пашоў на пажыванне, нешта ж знойдзіць. @пажывіцца — падмацавацца, перакусіць.
Узяў скарынчку ды й пажывіўся. @пажытак — здабыча, узятак.
Як ліпы цвітуць, тады пажытак самы ў пчол. @пазавугалле — цёмныя куткі, завуголле.
Яго сон не бярэць, ён яшчэ будзіць хадзіць пазавугаллю. @пазаддзе — адыходы, высейкі.
Не ячмень, а пазаддзе адно, гэта ж трэба так не ўрадзіць. @пазасваравацца — дужа перасварыцца.
Так пазасвараваліся да паўсмерці, ваўкамі ходзюць. @пазаўтраму — паслязаўтра.
Пазаўтраму й дамоў паедзім. @пазнюр — позні, пазны.
Агуркі-пазнюры яшчэ зялёныя. @пакато — кола.
Пакацілася пакато, не дагоніць ніхто. @пакладзішча — месца, дзе нешта кладуць.
Пакладзішча хапае, толькі ў долі рука скупая. @паклычацца — пускаць клыкі (парасткі).
Бульба ў ямі доўга растоў не пускала, алі ўжо паклычалася. @пакраса — акраса.
Жонка - пакраса мая! @пакруп'е — рэштка ад прасеяных круп.
Крупы з'елі, адно пакруп'я асталося. @пакрэпнуць — азябнуць, зайсціся.
Увесь дзень на марозі - і рукі пакрэплі. @пакулле — атрэпкі лёну й пянькі, якімі зазвычай заторкваюць шчыліны.
Да маразоў паспела пакуллем пазаторкаваць вокны. @палавы — з мякінай, з палаўнёй.
З вайны былі рады й палавому хлебу. @палазавінкі, палазняк — след ад палазоў, палазня.
Летам тор (торная дарога), а цяпер ішла па палазавінках, набок неяк сыйсці. Цяжка йсці па палазняку, а ўсё ж не ўцэла. @паланачкі — начовачкі (часцей ліповыя) палоць (веяць, правейваць) крупы.
Мы ў паланачках палолі груцу. @паласіна — паласа, адрэзак.
Дзе Трахім жыў, там гэта паласіна ў роў. @палатавацца — пажывіцца.
Ён каля базы добра палатаваўся, пакуль ня сеў. @палатунак — спажыва.
Лісіца чуіць палатунак. @палегліца, легліца, палёгліца — палеглая трава.
Каб дзе травінка ўкосная, адна палегліца. Накасілі сена па легліцы. @палер — ахвота, жарсць, пал.
Умеіць жа палеру нагнаць. @паліўнік — ганчар, той, хто робіць паліву.
Кравец без штаноў, паліўнік без стаўбуноў (жбаноў). @пальчыкі — невялікая рыба, драбяза.
Налавіў рыбы во такой - пальчыкі. @палюк — дзяржанне ў касы.
Так улёг касіць, аж палюк лопнуў, давялося новы гнуць. @палярыч — параліч, паралюш.
А яго палярыч у дугу скруціў. @паляўцы — жыхары бязлеснай мясціны.
Паляўцы да лесаўцоў грэцца едуць (па дровы). У паляўцоў поле як толькі вокам скінуць, каб дрэўца дзе. @паманіцца — паабяцаць.
Паманіўся сустрэць мяне з аўтобуса, ды як заўсягды падмануў. @памаўза — хто без просу некуды лезе, нешта бярэ.
Памаўза скрозь улезіць, каб хоць што ўхапіць. @памашнік — памочнік.
Слабы з яго памашнік, яшчэ малы. @памёт — папар.
Купалка на памётах расцець. @паможка — падмацунак, падмога.
А збірайся, мой брацітка, у дарожку, // А бяры злота-серабра ў паможку. @панадка — звычка, завядзёнка, мода.
Паняў панадку - выпіваць піва кадку. @панаравіцца — пакапызіцца, пакапрызіць.
Панаравілася, ды не ўзяла ў злось. @панаравіць — пачакаць, пацярпець.
Панараві троху, неўзабаві паедзім. @панурыцца — паваліцца, упасці.
Як стаяў, так і панурыўся носам у снег. @папасавацца — разгуляцца, раскашавацца, пабаляваць.
Нядоўга яму папасавацца асталося. @папасці — застаць, заспець.
Во каго хоць раз папала. @паперва — спачатку.
Паперва буракі выраслі. @папіка, папікішча — дакор, папрок, папіканне; яшчэ — з каго кпяць, над кім пакепліваюць.
Гэта яму вечна як папіка будзіць. Кожан раз адным і тым жа папіка. Ня малец, а піпікішча нейкае, недаробак. @папінка — пэпінка (гатунак яблыкаў).
Пятрок Апёнак сваю папінку абабераць, пад Новы год вязець прадаць. @паплячэць — раздацца ў плячах, памужнець.
Не так вырас малец, як паплячэў. @папрашаваць — прасіць некалькі разоў.
Малая ўжо есці папрашаваіць. @папушчэнства — патуранне, паблажлівасць.
Усё шаленства праз гэта папушчэнства. @папялец — прысак.
Пакладзі бульбу ў папялец, няхай пячэцца. @пара — час.
Во колькі пары - трэба курам даваць. @паравы — каму прыйшла пара жаніцца.
Паравы хлопец, паглядны, а пары яму німа. @парадкаваць — наводзіць парадак.
Цэлы дзень парадкавала хату, дык і прытамілася. @парасаваць — рабіць беспарадак, гаспадарыць не ў сваім жытле.
Хата, як ляда, - папарасаваў злодзя. @параснік — хмыз, порасць.
Усе лугі параснікам зараслі, недзе касе ўткнуцца. @пароддзе, прыроддзе — род, радня, пакаленне; яшчэ — гатунак.
Не адно пароддзе людзей пахавалася на магільніку. Сёлета з калхоза другое пароддзя бульбы прывезлі. @паролікі — бульба, якая перазімавала ў зямлі, бо яе не выбралі.
Бывала, з вайны паролікаў напорыш, абчысціш, адцісніш, нюшок мукі дадасі - і лапуноў напячэш, усё ж кішку абдурыш. @пароўну — упоравень, да самага нізу.
Я кашу пароўну зямлі. @пароцца — валтузіцца, капашыцца.
Кошка старая ляжыць, а маленькая кошачка порацца ў яе пад пузам. @парушыцца — падарвацца.
На гэтай працы цяжкой парушыўся чалавек. @паршні — абутак са скуры, у вайну рабілі з аўтапакрышак.
Якія-небудзь паршні ўсторкніш, а ўсё ж нага ня босая. @пасвішча — выпас.
Атава адскочыла - самае пасвішча. @пасівярэць — падсохнуць на сіверы.
Дошкі падсохнуць, пасівярэюць. @пасіліцца — перакусіць, падмацавацца.
Узяў абараначак - пасіліўся, // Узяў я дудачку - павесяліўся. @паскумаціць — зблоціць, змарнаваць.
Косіць так, што паскумаціць-паскумаціць - і на тым. @паслюгоціць, пасулоціць — паслініць, папэцкаць.
Толькі паслугоціць, пасулоціць дый выплюніць. @пасмехі — кпіны, прасмішкі.
Каб жа радзімку (парадзіху) ня бралі жаноцкія пасмехі, дзявоцкія пагляды. @пасната, паснаццё — посная страва, без закрасы, без затаўчыны.
Сёлета парасёнка не дзяржалі, так паснаццём і давімся. @пастаяльцы — хто спыняецца на пастой.
У яго штоноч пастаяльцы, і хата багатая, і падвор'я вялікае. @пастаянка — пастой.
Перавозчыкі заўсёды ў нас на пастаянку спыняліся. @пастка — пашча, рот.
На поўную пастку есь, аж хапаіць. @пасухалле — сушняк, сухое ламачча.
З-за пасухалля ў лесі й чорт ногі зломіць. @пасушань — выпаленая сонцам мясціна.
Куды ні глянь - пасушань, каб дзе травінка зялёная. @пасушнік — пасохлае лісце.
Каровы пасушнік ядуць. @пасцельнік — дошкі, што на дне ў брычцы пад сенам.
Пасцельнік новы, хоць два беркаўцы сена можна класці ў брыку. @пасцельніца — палюбоўніца.
Завёў сабе новую пасцельніцу й гагалём ходзіць. @пасяльнічы — хто любіць хадзіць на сяло, на паседзіны.
Казалі на мяне пасялушачка, // Я ж у свайго татулькі весялушачка. @патарчака — галіна рагатая, карчавешка; яшчэ — стрэмка.
Глядзі пад ногі, а то на патарчаку нарвешся. Не заўважыў, як патарчаку пад пазногаць загнаў, цяпер насіся з рукой. @патраўка — варыва, лёгкая ежа.
Ня суп, а панская патраўка. Качан капусты - добрая патраўка, // Верабеічка - тлустая запраўка. @патруха — пацяруха, аб'еддзе.
Запрог у сані, патруху насыпаў у кашэль каню есці, конь стаіць, патруха стаіць. @патрухнуць — патрусіць.
Пакладзі кілбасы радзей і солькай патрухні. @патрушчэліць — патрушчыць.
Зваліўся дзед з печы й патрушчэліў місу на дробныя цурачкі. @паўдзень — паўдзён.
А ў паўдзень ніхай прыдуць возьмуць паўлітра малака. @паўднёвае, паўднёвешняе — малако, надоенае ў паўдзён, калі кароў на паўдзён у спёку з поля прыганяюць дамоў.
Дастань малако, яно ня кіслае, паўднёвішняе. @паўколак — абчасаны кол, але не зачасаны; яшчэ — грубы, неахайны.
З такім паўколкам і ў лес ня страшна йсці. Гэта дзеўка прама нейкі паўколак. @паўсцінне — поўсць.
Уся куртка ў паўсцінні, зноў кошку гладзіла. @паўхір — пухір, пухліна.
Нацёр рукі старой пілой - паўхір ускочыў. Паўхір не пытаіцца, дзе яму ўскочыць. @паўцагелак — палова цагліны.
Грубку з паўцагелкаў склалі, алі цэгла была старая, добрая. @паўшабэлак — падлетак (кепліва).
Гэны паўшабэлак ўжо ў дзецюкі дзярэцца. @пахаблюха — непрыстойная показка.
Ты мне гэткую пахаблюху пры дзецях не гавары. @пахавацца — памерці.
Многа ўвосень старых пахаваліся, паўміралі. @пахадзень — венік, якім мятуць на хаду.
Малец пахадлівы, як пахадзень. @пахадзіцца — пакрыцца.
Дала за казла тры рублі, і каза мая пахадзілася. @пахадушкі — клопат, хаданіна.
Чалавек у пахадушках, дык час неўзаметку праходзіць. @пахаладацца — выйсці з душнага (з лазні, з танцаў) памяшкання на свежае паветра.
Выйдзі ў прылазнік пахаладацца. @пахаплівы — жвавы, увішны.
Пахаплівы, як агонь, у яго скрозь гарыць. @пахапунькі — успомненае ці раптам прыдуманае.
З яго пахапунькі сыпяцца, як з дзюравага меха. @пахлябала — рэдкая страва.
Памачы хлеб у сала й дай кошцы, а то што ей тое пахлябала. @пахнючы — пахучы.
Кроп такі пахнючы, на ўвесь гарод чуваць. @паходнік — падарожнік, вандроўнік, хто ў паходы ходзіць.
Нейкія людзі хадзілі, можа, якія паходнікі. @пацалуйнічак — хто любіць цалавацца.
Матчына радасць - сынок-пацалуйнічак. @пацебнік — кустоўе алешніку, хмыз.
Пацебнік высячы, дык ладная дзялянка будзіць. @пацішнець — супакоіцца, пасталець.
Пацішнеіць ніхай, тады й гаварыць будзім. Падрастуць - пацішнеюць вачапоры. @пацьмяк — тоўсценькі, мяканькі.
Такі пацьмячок, аж па срачцы пашлёпаць хочацца. @пачопка — вяроўчына з пятлёю, з дапамогаю якой калыхалі падвешаную пад столлю калыску-зыбку, звычайна нагой.
Матка начэй недаспала, з пачопкі нагі не вынімала. @пачулець — набрацца моцы, падужэць.
Хай падрасцець, пачулеіць троху. @пачэпка — аборынка, скураток, чым пуга прывязваецца да пугаўя.
Пачэпка гнілая была ўжо, і пуга згубілася, адно пугаўё асталося. @пашлапень — нягеглы, недалужны.
Пашлапень зачапіўся за пень, пень стаіць, а пашлапень ляжыць. @пашлыпацца — пахадзіць, пацялёпкацца.
Па вадзе пашлыпалася-пашлыпалася й захварэла. @паяс — пояс, паясніца.
Вада па паяс, усё стаіць як мора, зарасло, сіня й сіня. @пекліцца — мучацца; яшчэ — цяжка працаваць (як у пекле).
Як жа ён пекліцца са сваёй хваробай. Цэлы век пеклюся, свету белага ня віджу. @пекліць — аддаваць набытае цяжкой працай.
Матка як вол робіць і на дачку ўсё пекліць. @перабаразніць — перашкодзіць, перабіць думку, гаворку.
Пра што гэта я казала? - перабаразніў ты мне думку, сваіх тры грошы ўторкнуў. @перабіра — пераборлівы, капрызны.
Гэнаму перабіру не дагодзіш. @перабойка — перагародка ў хаце.
Усё чуваць, што робіцца за перабойкай, яна ж тоненькая, гэта ж не сцяна. @перабойнае — з перабоямі.
У нас ужо й карасіна перабойная, у крамі хоць сабак ганяй. @перавод — марная трата.
Толькі перавод грошай, а карысці ні на пазногаць. @перавуззе — вузкая мясціна, грэбля.
Возіра ад возіра блізка, дарога абапал балота, толькі перавуззем і можна прайсці. У нас перавуззе гэта звалі Тумашовы штаны. @перагаворшчык — перакладчык.
Перагаворшчыцай у немцаў была наша вушацкая дзяўчына. @перадкаваць — пазабягаць перад кімсьці, лісліва гледзячы ў вочы.
Бачу, ідзе Трахім, а баба перад ім перадкуіць. @перадойка — карова, якая не пахадзіла й таму не запускалася.
Наша Гілёня сёлета, відаць, перадойкай адходзіць. @перажыргнуць — пераступіць цераз кагосьці.
Так цесненька ляжаць, што перажыргнуць неяк.
(Літоўскае zergti — пераступаць, перакручваць.) @перажыткі — усё, што здараецца ў жыцці.
Трэба ж усе перажыткі перажыць. @перакінуць — памяняць.
Жонак пяць перакінуў, і здароў. @пераклады — жэрдкі, якія падтрымліваюць снапы ў гумне, каб не валіліся.
У мяне гумно вялікае, // Пярэплаты вісокія, // Пераклады шырокія. @перакрыўляць — парадзіраваць, пераймаць.
Так ужо налаўчыўся перакрыўляць усіх, аж жываты надрывалі з яго. @перакуска — падмацунак.
Каням перакуску далі, самі пад'елі. @пералетак — маладая жывёліна, якая пералетавала (гадавалася летам).
Асталася на завод цялушка-пералетак. @перапрос — перапросіны, перапрашэнне, выбачэнне.
Глядзіць, што перапросу ня будзіць, дык і маўчыць. @перапуддзе — страх, перапалох.
І такое перапуддзе найшло на ўсіх, што не маглі апомніцца. @перапялёсы — паласаты.
Ён у сваіх перапялёсых штанах усім відаць. @пераруга — цвяленне, наруганне.
Пайду я каля лугу // Мальцам на пераругу. // Пайду я каля саду // Дзеўкам на перасаду. (Калі перасядае ў горле ад зайздрасці.) @перасыпаць — перабіраць, замяняць падгнілыя вянцы ці асобныя бёрны будыніны.
І хату й трысцен перасыпалі, цяпер будынінка як званок. @пер'е — парасткі ў цыбулі.
Цыбуля ў мяне пасаджана, цяпер пер'е з дожджу добрае вырасла. @першына — першы раз, упершыню.
Ці мне першына адной спаць? @пеўныя — поўныя яйкі.
Як пітух пайграіць на курыцы, яйкі тады пеўныя, найграныя ня будуць баўтунамі. @пешака, пюхтам — пешкі, пехатой.
Туды й пешака зайсці можна. Ад падвод адстаў, дык усю ноч пюхтам пёр. Пюхтам джгалі ўсю дарогу, ног ня чулі. @піздадзверка — маленькая рыбка, верхаводка.
Звялі нармальную рыбу, адна піздадзверка засталася, хутка рыб'ю матку вылавяць. @піздарванка — дзеўчынёшка (абразліва).
І Курылава піздарванка там круціцца. @пілатоўка — купіна, кратавінне.
На пілатоўках не разгонішся, а толькі ногі паламаіш. @пілнавацца — трымацца некага.
Пілнуйся бацькоў - чалавекам будзіш, а прыстаніш да чужакоў, і сябе забудзіш. @пільніца — тэрміновая праца, клопат.
Такая пільніца навалілася, што ні спаць, ні есці некалі. @пільсць — поўсць у ката.
У Мірона такая гладкая пільсць, аж блішчыць на ім, толькі гладзь. @піскля — плакса, румза.
У яе малая - такая піскля, рады не дасі. @піскляняты — кураняты.
І піскляняты пішчаць, і гэта піскля сквярэцца, піск стаіць. @пісюгі — падцёкі; яшчэ — шрамы.
Разбіў слоік - пісюгі й пацяклі. Уся спіна ў пісюгах - гэтак адпойсавалі пугай. @піцаваць — шчыра працаваць.
Зямля не падушка: даў кулаком - яна й паднялася; на зямлі піцаваць нада. Піцаваў-піцаваў, а заробіў бочку мякіны. @піцуга — шчыры працаўнік.
Такі піцуга быў, а на памятнік сабе не заробіў. @плазма, плазмаком — упасці ніц.
Урэзаўся плазма, аж іскры ўваччу. Плазма кідаюць дровы. @плаўздаць — поўзаць па-пластунску.
Плаўздаў па траве, і каленькі зялёныя. @племянютанька — ласкавы зварот да пляменніка.
А племянютанька ты мой, чаго ж так рэдка бываіш? @плоць — плоткі (зборнае).
Плоць з белай спіной стаіць у возіры.
(Польскае płoć — плотка.) @пляніца — сіло.
З конскага воласу скручваюць як бы вяровачку. Каб волас не выслізваўся, мачаюць у попел. Потым робяць петлі, якія замацоўваюцца на дошчачцы. Кладзецца сала ці сыплюцца крупы для прынады. @побер — засада на паляванні.
Усю ноч у поберы сядзелі й каб што ўпалявалі. @повірак — кіёк, палка.
Удваіх на повірку папёрлі цэбар. @погусць — густая страва, густыш.
Ці табе погусць наліць? @под; падавы — тло ў печы; спечаны на подзе.
Хлеб пяклі на подзе. Падавы хлеб смачнейшы, сытнейшы. @подручкі, уподручкі — узяўшыся пад руку.
Як узяліся подручкі, дык ішлі б невядома куды, ашалелыя ад любосці. @подсціль — падсцілка карове ці каню.
Саломы на подсціль трэба настарацца. @пожаг — кіёк, дубец з завостраным канцом (на агні абпаленым); яшчэ — увішны, гарачы кавалер.
Гатоў пожагам вочы выкалаць. Ён пожаг такі, увесь час каля дзяўчат круціцца. @покаддзю — да ўпаду.
Мы покаддзю лажыліся са смеху ад ягоных жартаў. @покат — водгалас, гук.
Аж разлягаліся покаты смеху. @поклад, покладзь, падкладзень — яйка, якое пакідаецца ў гняздзе нясушцы, як бы на заахвочванне.
На поклад адно яйцо пакінула, а ўсе забрала. У гняздзе толькі падкладзень ляжыць, сягоння не няслася курыца. @пол — палок, палаці.
Пол - ад печы да вакна, дзе спалі ўсе разам, а ўнізі - падполля, дзе бульбу хавалі. @полка — пялёнка, пялюшка.
Полкі памыла - ідзі развесь у двары. @полягка — палёгка.
Полягку зробілі паштарам - павесілі скрынкі на вуліцы. @помак — намоклае палена; яшчэ — нехлямяжы.
Як пакладзеш помак у печ, дык з яго толькі дым, а цяпла німа. На балесь мне гэны помак у хаці? @помства — помста.
Малых павыключалі з інстытута, можа, помства, а можа, і ленаваліся. @поражня — паражняком.
Туды вязець, аж восі стогнуць, назад поражня едзіць. @порах — прах, пыл.
Мышы ўжо салому на порах патачылі. @порацца — поркацца, шамацець.
Баба порацца ў сваім закутку й нічога ня чуіць. @посік — выразаны ў забітага парсюка хвост і адпаведна ўсё, што пад хвастом. Зімой перад запаленай печкай посікам змазвалі боты, папярэдне патрымаўшы посік перад агнём.
Боты гладка ссохліся, вазьмі посік ды добра памаж іх. @поснае — беднае, нішчымнае.
Поснае віно, і закуска посная была. @поўната — поўны месяц, поўня.
Поўната на неба выкацілася. @пошар — корм карове.
Лепшанькага пошару сваей Букетцы расстаралася. Карова любіць ласейшы пошар. @пояў — з'яўленне, прысутнасць, паказванне.
Мяне й появу не было там, а яны сваё - быў. @прабедненька — беднавата.
Дзяцей багата, дык прабеднінька жылі. @праварына — праход у плоце, у які йдзе жывіна (жывёла) з поля, адкуль выязджаюць.
Збегай закладзі праварыну, каб каровы ў шкоду не залезлі.
Перакладаў я неяк вершы ўкраінца Івана Драча. Там было: на ворині сидять тесть і зять. Слова ворина не было ні ў Грынчэнкі, ні ў сучасных слоўніках. Мой сусед-украінец патлумачыў, што гэта проста жардзіна ў плоце. Дзе Кіеўшчына, дзе Вушаччына, а словы пакумленыя. І ясней, адкуль праварына. Дарэчы, на Вушаччыне ёсць слова таго ж значэння - увароціна. Плот зробіў, увароціну зробіў заязджаць. А на Меншчыне праварына — стойла. @правіна, правінка — віна, вінаватасць.
Якую ды якую правінку знайдзіць, абы прычапіцца. @прагнуць — пілнаваць, цікаваць.
Кот прагнуў за куранятамі. @прагон, прагонка — праход для выгану кароў.
Не стаі ў прагоне - каровы йдуць. @прадрогацца — пратрэсціся, пракалаціцца.
Па брукаванцы прадрогаўся, як жывы астаўся. @пражытак — пражыццё, выдаткі.
Што б яму мала было на пражытак гэтых грошы. @прайдак — пранырлівы, кемлівы.
Прайдаку лацвей у любым баку. Прайдак не прападзець нідзе - ні на на зямлі, ні на вадзе. @прайдачыла — прайдоха, пройда.
І сябра пасадзіць на шыла - такі прайдачыла! @пралаяць — прысаромець.
Пінжак такі карэлый, пралай яго, што абы-як ходзіць. @пралетаваць — прабыць лета й не сапсавацца.
Кілбасы жырам заліла - яны й пралетавалі. @праскарджваць — упікаць, прасміхаць, пад'ялдыкваць.
Другіх праскарджваіць, а на сябе дыхнуць баіцца. @прасміхаха — прасмішніца.
Прасміхаха й матку родную не пашкадуіць - прасмяець. @пратарэка — жартаўнік, прасмешнік, пад'ялдыка.
Пратарэка ўсіх прасмяець, а сам і не ўсміхнецца. @пратаць — выбіваць пранікам мокрую бялізну; яшчэ — біць, дубасіць.
Цэлы адвячорак пратала белле на кладцы, як праннік ня збіла. Яна на яго вярэць, а ён яе пратаіць. @прахадзім — прайдзісвет, махляр, круцель.
Прахадзімы гэты ўсякія поўну Вушачу наехалі. @працівак — прамежак паміж дзвюх сценаў у хляве.
У пуні сена кладуць на два канцы, а пасярод дзверы, - гэта й ёсць працівак. Два капцы сена налажыў у працівак. @прачутка — погаласка, чутка, навіна.
Прачутка пашла па сяле, што Праксэдзін малец вярнуўся. @праява — дзіва, нечаканасць.
У тваім хляве праява стала, // Праява стала, праявілася: // Усе каровачкі пацяліліся... @проздзверы — выбягаць, уцякаць праз дзверы.
Ён проздзверы - і насып яму солі на хвост. @пройма — прарэх.
Так падраў кашулю, што ў пройму й сабака пралезіць. @проламка — палонка.
У проламцы лайно перапаласкала, а сцюдзёна, аж рукі зайшліся. @промзлае — пракіслае, скіслае, закіслае.
Малако промзлае, ім гарачую капусту не забеліш - ссядзіцца. @пропасць — прапажа; яшчэ — бяда, крах.
У мяне штодня пропасць - гладка хата агалела. Здарылася ў яго пропасць - скінулі з начальнікаў. @прос — просьба, угавор.
Яна дуроная, просам нічога ня зробіш - калі крыкну, калі джгну. Шкада бабінага просу, трэба йсці. @просты — няпутаны.
Папускаў конікаў простых у сад. @протар — рагацень, пожаг.
Не прапарыся на протар, рот разявіўшы. На протары сала на агні пяклі. @прохаладзь — халадок, ахалода.
Толькі к вечару павеяла прохаладдзю. @пруг — слёзы руччом.
Сплакаўся з-за цацкі, аж слёзы пругам. @прудзіцца — упарціцца, напінацца.
Вінаватая, а яшчэ й прудзіцца. Аж прудзіцца, каб сваё даказаць. @прудзіць — у гарачым памяшканні (вашапрудні) пражыць (знішчаць) вошы, варам прудзіць прусакоў у шпарах (у шчылінах).
Цэлы дзень прусакоў прудзіў. @прыбабунька — вясёлая прыгаворка.
Ён без прыбабунькі й кроку ня ступіць, і за стол ня сядзіць. @прыбытак — дзіця, малое.
Жывуць ён і жонка, а ў жонкі прыбытак будзіць. @прыбыцкія — розныя няпрошаныя госці й наведнікі.
Ад гэтых прыбыцкіх спасу німа, хоць дзверы забі. @прыверціся — прыцягнуцца, прывалачыся.
Прывярэцца ўночы п'яны - і радуйся, жонка. @прывіна — прычына, абэлка.
Любая прывінка знойдзіцца, абы адчапіцца. @прыгавар — прысуд, вырак.
Прыгавар яму цяжкі далі - аж дзесяць гадоў турмы. @прыгавор — прымаўка, прыслаўка.
У яго на кожны кіў свой прыгавор. @прыгажавіты — прыгожы, паглядны.
Мужык ён прыгажавіты, не круці душой. @прыгалаўка — палена, на якое кладуцца ў печы дровы.
Дровы кладуцца ў адну прыгалаўку й у дзве. @прыглянуць — папілнаваць, пасачыць.
Прыглянь за маім таварам, а я адлучуся. @прыдзяўбсціся — дабрацца, даехаць.
Я толькі-толькі прыдзяўбаўся, а ты ўжо тут як тут. @прыдумнік — кемны, быстры на выдумкі.
Яны, бапцісты, прыдумнікі. @прыклымаць — прыкульгаць.
І дзед прыклымаў на сход. @прыкулікацца — прыцягнуцца, прывалачыся, прыкавыльгаць.
Яна ка мне прыкулікалася к вечару. @прылажыць — прыбудаваць, прыладзьбаваць.
Трысцен новы прылажыў к хаці, дык адразу ўсім прасторна стала. @прылежаны — праляжаны, прыціснуты, сцяты.
Падушкі, насыпкі прылежаныя - знізу прыляжаліся. @прылепіш — лёгкая, нехуцаватая прыбудова.
Такая хата ў іх ёсь прылепленая, у прылепішу й жывуць. @прылюдзіцца — прыбрацца святочна, у людзі.
Як прылюдзіцца, дык і на чалавека пахож. @прымастачка — прымошчаная дошчачка да ганка ці да моста.
Каб прымастачка якая, неяк ступіць. @прымясцерыцца — прымасціцца, уладкавацца.
А нясмелы госць прымясцерыўся на самым краёчку. @прынізісты — нізкі, прыземісты, абніжаны, ніцы.
Прынізісты маліннік, а маліны сядзяць як таўкачы. @прынука — прымус за сталом, каб пілі й елі.
Піці-есці было, а прынукі не было. @прыпарадчыць — прыбраць, навесці парадак.
Троху ў хаці прыпарадчу, дый ладна. @прыпарак — сугрэў, парнасць.
Німа такога прыпарку, каб дожджык, а то з тога боку, з холаду, сядзяць агуркі. @прыпарніца — прыпар, гарачая пара.
Цяпер самая прыпарніца ў вусіх, на зіму стараюцца. @прыпірышча — прыстанішча, прыстанак, свой кут.
У пагарэльца ні прыпірышча, ні прыстанішча. @прырода — род, радня, крэўнікі.
Прырода мая ўся тут, і мяне тут закапаюць. @прыродны — тутэйшы, чый род тут.
Кавалеўскія (з вёскі Кавалеўшчына) прыродныя ўсе паўміралі, а наезджыя жывуць, асталіся. @прырубак — прыбудова да ізруба.
А кросны паставілі ў прырубку. @прырыўкамі — рабіць нешта, улучыўшы якую хвіліну.
Прырыўкамі шыла, хацелася ж паспець сынку абнову зробіць. @прысабачыцца — прыстаць.
Ды яшчэ прысабачыўся к гэтай валяўцы. @прысватыш — хто сам навязваецца ў сябры, у кампанію.
Без прысватыша абыйдзімся. @прысвятак — пярэдадзень свята, конадзень.
Ці гэта будзінь дзень, ці прысвятак? @прыскрынак — шуфлядка ў скрыні, у стале.
Адразу пакладзі ключы ў прыскрынак, каб потым не шукаць скрозь. @прыслізіць — зрабіць слізкім.
Дарогу разрылі, чуць троху прыслізіць - ня ўехаць. @прыслонак — мясціна на сонечным баку.
На прыслонку клубнічыны згарэлі гладка.
(Мама тлумачыла: сонца прысланяецца, упіраецца.) @прысляпіцца — прыстаць, прыбіцца.
Тады кошка кашыцца (каціцца) к Кухарэнчысі й прысляпілася. @прысмалак — мясціна, дзе прыпякае (смаліць) сонц; яшчэ — праталіны на палазне.
Такі прысмалачак найдзіш, маліны такія спелыя - аж сінія. Сані па прысмалках ехаць ня хочуць. @прысмакі, прысмачча, смакі — ласункі, лахарцікі.
Нейкія ж будуць смакі, якія будуць, такія й будуць. Во якога прысмачча насадзіла, з нічога вымадзіла. @прысмаўкі — выбоіны, ямінкі.
Колы так скачуць па прысмаўках, што зубоў не сабярэш. @прыстроіць — зрабіць дзіця.
Ён дзеўцы мальца прыстроіў. @прытул — прыстанак, прытулак.
Пецькава жысь сыйшла на быка, німа яму прытулу, будзіць ён за паганую палку. @прытыка — прымак.
У Маісы гэтай прытыка завёўся. @прытыкацца — датыкацца.
К снягу ўсё роўна грэбнем пітух прытыкаўся. @прытыкіш — выпадковы чалавек у нейкай справе, не свой у грамадзе; яшчэ — нясталы работнік.
Ён вечна як прытыкіш нейкі. А гэта што яшчэ за прытыкіш? Ня буду я ў прытыкішах хадзіць. @прыхаяць — прыбраць, давесці да парадку.
Прыхай троху ў хаці дый сама прыхайся.
(Адсюль і неахайны.) @прыхваткамі — урыўкамі.
Прыхваткамі сарочку шыла, алі паспела к святому Вялічку. @прыхінацца — прытуляцца, абжывацца, атайбоўвацца; яшчэ — наведаць.
Век зжываіць чалавек, трэба ж некуды прыхінацца. Прыхінуцца ж трэба, чалавек жа ўсё-ткі памёр. @прыхітрыцца — схітраваць, прымудрыцца.
Некаторыя прыхітрыліся самагонку гнаць з нічога, абы галаву адбірала. @прычандалы, прычандалле — рознае начынне.
І без тваіх прычандалаў барахла поўна. @прычына — бяда, няшчасце.
У калхозі прычына зробілася: слабая цялушка ў балота ўлезла й залілася. @прышорхнуць — падмерзнуць.
Дарога троху прышорхла, адлега прапала. @прыязджалы — прыезджы, хто бывае наездамі.
Чалавек ён прыязджалы, алі наша ўсё знаіць. @пселы, псюк, псіца — састарэлы, сапселы.
Пселы псюк, а ўсё туды ж нясець свой сюк. Сама псіца, а думае, што маладая. @псуй — няўмека, хто ўсё псуе.
А гэнаму псую абы псаваць, нічога ня ўмеіць. @псуйства — марнаванне, псаванне.
Адно псуйства паперы, а не пісання. @псюрыць, перапсюрыць — сцябаць, біць, выцяць.
Часцяком яго бацька псюрыў. Як перапсюрыў яго рамянём - шоўкавым стаў. @пугурак — узгорак, пагорак.
На пугурак узбег, а з яго ўсё відаць далёка. @пуд — упуд, спалох.
Усё ка мне вады ад пуду прасіць прыходзіла. @пузень — чэрава, жывот.
І ў Пецькі ад піва пузень вырас. @пукі — парасць у цыбулі.
Маладыя пукі аблупліваюць і ядуць, яны салодкія. Цыбуля пад марозам сядзела, дык яна ў пукі йдзець. @пулятая — яркая, квяцістая (пра тканіну).
Хустка пулятая, сама багатая. @пурхнуць — абвяць, шашэрыцца, шэжыцца.
Мае ж куры крычаць есці, папурхла іхнае крылліка ад жары. @пусціцца — разрасціся.
Ад саду карэнне пусцілася. @пухліць — біць, лупцаваць.
Нікіпар жонку штодня пухліць. @пуц — пацук.
Пацука можна й пуц называць. @пуцкалаваты — пухлашчокі.
І сынок пуцкалаваты - копія таты. @пушачка — карабочак.
У пушачцы ўсё складзена - і ніткі, і йголкі. Хоць пушачку цукерак малому прывёз, адшкадаваў. @пылькі — кураняты.
Пылькі мае, пылюткі, акыш куды, акыш у хлеў. Курэй, куранят клічуць: пы-лі-пы-лі, ціп-ціп-ціп! @пырклівая, пыклівая — калуплівая.
Работа пырклівая - пер'е скубсці. @пыхтарыць — лезці без просу, дападаць усюды.
Як бацькоў німа, дык дзеці пыхтараць па хаці. @пыцкі — пыса.
Конь толькі пыцкі памачыў, а піць ня стаў. @пышэць, пытэць — брадзіць, хадзіць.
Уцерпяць яны, калі там стаіць пышыць (пытыць) бражка. @пэцкаль — няўмелы, нядбалы працаўнік.
Пасля пэцкаля ўсё пераробіць трэба. @пяколак — чарэнь, гарачае месца на печы.
Баба сядзіць на пяколку й есь клёцку. @пялёх — гукаперайманне.
Вада ў возіры пялёх-пялёх. @пярхекала — хто кашляе сухім кашлем, перхае.
Стары пярхекала ў хаці, як барана якая. @пяршачка — карова, якая першы раз цялілася.
Купіла пяршачку, мала яшчэ малака даець. @пярэжні — пярэдні.
Сабака кульгаіць на пярэжнюю лапу. @пярэка — хто ўсім пярэчыць.
Пярэку не перапярэкаіш, хоць ты яму кол на галаве чашы. @пярэкруты — перакручаныя ніткі.
Калі калаўротам круцюць - пярэкруты, як ткуць - бугор. @пярэць — гаварыць абы-што.
Пярэць на яе, што толькі ў галаву прыдзіць. @пястачка — шчопаць, нюшок, панюшка нечага сыпкага, узятага пяццю пальцамі.
Усып яшчэ пястачку круп, а то суп рэдкі. Вазьмі пястачку мукі.
(Пясць - кісць рукі.) @пясчанкі — грыбы, якія па пяску растуць.
Павінны пясчанкі пайсці, зялёнкі з зямлі пушчаюцца. @пята — у касе.
Хай на пяту бярэць, а ня носам, тады лепі касіцца будзіць. @пяток — пяць.
Пяток яечак ды яшчэ пяток, глядзіш, і дзесятак будзіць на Вялічка. @пяцкеліцца — мучыцца, пакутваць, гараваць.
Мы б усё роўна пяцкеліліся з ім. @пячурка — выемка, нішка, выямінка ў печы, у якой звычайна ляжаць запалкі, гарбузяняткі.
Нікому так не ўдалося, // Як нашаму Юрку: // Сам на печы, хуй на плечы, // Яйцы - у пячурку. @пяшчонік — любімчык бацькоў, спешчаны ласкай і ўвагай.
А гэты пяшчонік каб да чаго, здурнілі змалі. @рабаццё — рабацінне.
Рабаццё пабіла твар, як яечка птушынае. @рабой — ежа, ядоміна.
А пры мне ёсць рабой, // Нап'ёмся гарэлачкі мы з табой. @рагачом — паравернутае дагары нагамі.
І ў хаці ўсё рагачом. @рагі, рагілі — падцёкі, струменьчыкі.
Вытрыся ты, па шчоках рагі цякуць. Абярнуў цэбар, рагілі так і пацяклі. @рагяза — нязграбны, непаваротлівы.
Стаіць такой рагязой - ні абыйсці, ні аб'ехаць. @радабодзь — рэдка, абы-як тканае, вязанае.
Не настольнік, а радабодзь нейкая. @радак — рэдкая сетка.
Большую рыбу радаком ловюць. @радзіцца — пра збажыну.
На хлябы ў нас ураджай радзіўся. @разадрацца — разінуцца, расчыніцца.
У яе ляпа разадралася ніжняя, як у сабакі, са страху. @разам — раптоўна.
Ну, разам кінула ўсё й паехала ў свет. @разачка — боль, рэзі.
Каб яе разачка рэзала, як я ейную капусту чапала. @разбасячыцца — распусціцца.
Так разбасячыўся на гэтай рабоці, што ад рук адбіўся. @разбіць — расчыніць, развесці.
Узяла разбіла рашчыну, спякла блінок. @разбыдрэць, разбыстрэць — распусціцца, зрабіцца неслухам.
Малы гладка разбыдрэў, спасу з ім німа. Аўгіннін малец так разбыстрэў, ілбом гузакі шукаіць. @развалкі — сані.
На сені ў развалках і ў мароз цёпла. @развілак — скрыжаванне дарог.
Ехалі разам, а на развілку развіталіся. @развіцца — аслабнуць, анямець.
Рука так развілася, што не магу лыжку трымаць. @разводжаная, разваднячка — разведзеная.
Гэта баба разводжаная, ён на разваднячцы жаніўся. @развяцца — адысці (ад усохласці).
Дождж спорны прашоў, развялася гэта бульба, адыйшла. @разгіндзяй — марнатравец.
Наш разгіндзяй збаёдаў усё, што мог. @раздабухацца — расшчодрыцца, раздобрыцца, раскашэліццца.
Сват раздабухаўся - падарыў мне свой стары кажух, каб ня змерз. @раздрузнуць — разбухнуць.
Суседка раздрузла, ходзіць як бочка. @раз'еханая — пасмакаваная дзяўчына; яшчэ — асунутая.
Можа, дзяўчына была, калі к ей падкаціўся, а каб была такая раз'еханая, сказаў бы: на чорта ты мне. На полі асталася бабка троху накрытая, раз'еханая. @разжагерыцца — расставіць ногі зашырока.
Разджагерылася, кусок курвы. @разжыліцца — знясіліцца, развіцца.
Рука разжылілася - нічога не падняць. @раззяпіць — шырока расчыніць.
Раззяпіў дзверы й не падумаіць зачыніць!
(Ад зяпы.) @разласець — прывыкнуць, звыкнуць да ласага, да прысмакаў.
Як разласеіш, дык палысеіш. @размазгатаць — разбіць дадрабна, размяжджуліць.
Усю дарогу трактар размазгатаў. @разматруніцца — расслабіцца, абвяць, раскіснуць.
На людзях струніўся, а дома разматруніўся. @разналадзіца — разброд, рознагалоссе, адсутнасць згоды.
І такая ў іх разналадзіца пашла, як хто калатоўку ўкінуў. @разрадзіць — нарадзіць.
Рабёнка ціраз жывот дасталі, не разрадзіла сама. @разумок — разумнік (з іроніяй).
Гэны разумок ад гарэлкі размок, а ўсё пыжыцца. А наш разумок цмок у замок, думаў, што яго чакаюць пагасціны. @разюць — разявіць.
Разюў рот ад здзіву й закрыць забыўся. @рандэлка — невялікая пасудзіна.
Рандэлку мыла наклала. @ранейшае — ранняе, першае.
Пасею што ранейшая, хоць бацвіння будзіць. @раньком — на досвітку, рана, рання.
Устанеш раньком, будзіш з райком (пчаляры кажуць). А тады рання бяру я ваду, а ка мне прыбягаіць дзеўка. Яна й рання напоіць, і вечар напоіць, і ў паўдзён дасць выпіць. @расказіцца — акаціцца (пра коз, авечак).
Чорная каза не расказілася, тры казляняткі было. @раскапусціцца — рассесціся дужа шырока, заняць задужа месца.
Раскапусціцца на ўсю лаву, а мне стаі. @раскасціць — разбіць, размяжджуліць.
Гасціў- гасціў, а пасля ўсё раскасціў. @раскладка — распал печы.
На раскладку два клады сухіх дроў наклала. @раскратацца — расхадзіцца, прыйсці ў сябе.
Хаджу-хаджу й неяк раскратаюся памалу. @раскусціцца — пайсці багата ў рост.
Бэз перад вакном раскусціўся - нічога з хаты не відаць. @распасці — разгадаваць.
Распас пуза - рамяня ўжо не хапае. @распрарэшыцца — данасіцца да дзюрак, да прарэхаў.
І верхняе, і ісподняе распрарэшылася, насіць нечага. @распушчонік — спешчаны, распушчаны, неслух.
Нікога не баіцца, нікога й слухаць ня хочаць распушчонік. @распялёхаць — расплюхаць.
Прышоў вясёлы ды распялёхаў цабэрак, усю падлогу заліў. @рассяканка — шустрая дзяўчынка (кпліва).
У яго адны дзеўкі-рассяканкі, сыноў німа. @растапэха — няўмека, распусцёха.
У растапэхі рукі не з тога месца растуць. @растаргаваць — раскупіць, разабраць.
Дзевак усіх растаргуюць, і ты з носам застанешся. @растрахайла — неакуратны, неахайны, абы-як апрануты; яшчэ — несабраны.
Ходзіць па хаці гэтакім растрахайлам, аж мне гідка. У растрахайлы німа парадку ні ў галаве, ні ў хаці. @расты — парасткі, карэньчыкі.
Цыбуля расты пусціць і сапшыкаіцца, яна цераз тры дні зялёная пусціць. @расфасоніцца — прыбрацца, прыфранціцца.
Расфасоніўся малец ды на дзевак паглядаіць. @расхохліцца — распусціць валасы, нашушэрыцца.
Як расхохліцца, дык не пазнаць. @расцяроха — непрыбраны, непрылюджаны.
Так расцярохай і ходзіць, глядзець нялоўка. @расчвяліць — парэзаць глыбока, расшастаць.
Руку нажом да кас ці расчвяліў. @расчынаць — пачынаць.
Калі расчаў робіць, дык і роб. @расшабуняцца — раскатурхацца, расхадзіцца, прыйсці ў сябе.
Ракам-бокам, а як расшабуняішся, дык і на хваробы забудзішся. Саўсім з ног валілася, а патроху расшабунялася, і нічога. @расшастаць — прагуляць, пусціць прахам набыць.
Расшастаў усю бацькаву маёмасць і голым задам свеціць. @расшышкаць — патраціць, пусціць на вецер, прагуляць, прашыкаваць.
Было трошачку грашышкаў, і тыя дзеўкам расшышкаў. @раўнізь, раўнязь — роўная мясціна, раўніна.
Вырваліся на раўнізь - усё далёка відаць. Такая раўнядзь - хоць на Вялічка яйкі качай. @раўчына — невялічкі роў, абровак.
Пабег раўчынай за руёй ваўчынай. @рахунак — выгода, карысць.
А ці будзіць рахунак - купляць бульбу на базары? @родзілка — мякіна й зярняты.
Змалаціў усю й скрыжаваў (абмёў усюдых калоссе), асталася мякіна й жыта - родзілка. @родня — радня, сваякі.
Казала - устроілі к родні мальца гадаваць. @розна — насцеж, наросхліст, у розныя бакі.
Вокны парасчыняны, дзверы розна. Мой міленькі прыехаў позна, // Параскідаў падушачкі розна. @ростанькі — сцяжыны на перакрыжаванні.
На ростаньках мы й рассталіся. @росця — расткі.
Бульба ўжо росця пусціла - пара садзіць, а вясной і ня пахніць. @рохля — неахайная, апушчаная, абыякавая, лянівая.
Сядзіць такой рохляй, каб куды парупілася. @рубель — жардзіна (пераважна бярозавая), увязнік, якім зверху ўціскаюць (увязваюць) сена ў брыцы.
Так стараліся ўціснуць сена, як рубель ня лопнуў. @рубец — шво.
Такі лівень - рубца сухога не было. @рубшчык — хто рубіць хату.
І рубшчыкам трэба наліць, каб ізруб быў звонкі, як той кубак. @рудка — рудая, рыжая.
Унучка ў бацьку свайго рудкаю ўрадзілася - агнём гарыць. @рукаты — майстра на ўсе рукі.
Ён малец рукаты, у яго ўсё ў руках гарыць. Ён цясляр рукаты. @рукаятка — маток напрадзенай воўны.
Ай, цюк дык і цюк, // Лепі дзеўка, чым дзяцюк. // Дзеўка хату падмяцець, // Рукаятку напрадзець. @рунія — рунь.
Рунія кажухом узялася, зерняты ўсхолыя былі. @рупіць — хвалюе, не дае спакою.
Рупіць мне запасці дроў на зіму. @рупніца — прыпар, клопат, праца, якую трэба зрабіць хутчэй.
На яго рупніца напала, яму й белага дня мала. Як рупніца нападзець, дык і валун ідзець. @рухацца — кратацца.
І ня кратайся, і ня рухайся. @рухаць — рохкаць.
Свіння сама пра сябе рухаіць. @ручасцік — гарлач (стаўбун) з ручкай, горла перацятае.
«Ці ёсць гарлачы?» - «Не, толькі ручасцікі». @ручна — з рук у рукі.
Аддай яму доўг ручна. @ручнік, ручніца — малы, які не злазіць з рук.
А малец дык саўсім ручнік, з рук ня злазіць, ды й дзеўчынёшка ручніца. @ручыць — шанцаваць, добра пладзіцца.
Мне не ручылі свінні. Хто на жыдоўцы жэніцца, таму свінні ручаць. @рушацца, рухацца — кранацца з месца, наважыцца йсці, ехаць.
Дзе не ждуць, і рушацца нечага. Сядзі ты ў сваей хатцы й не рухайся, і там табе не мяды будуць. @руя — гайня, чарада.
Руя ваўчыная спакою ня маіць. @рыдзел — лапата.
Дзеравянная лапата, а з бакоў жалеза, як панчоха, надзета. Добры ў мяне быў рыдзел, дык і на яго пагаліўся. @рыззінка — рызман, зношаная апратка.
Дайце мне якую рыззінку, закрыю я сваю разіньку. @рында — апушчаны, няхлюісты.
Рыззё якое ўсторкніць, ходзіць рындай такой. @рыск — бадзёрасць, жвавасць.
У нашага старога рыску на двух хопіць.
(У «Слове пра паход Ігаравы»: «Всеслав... в ночь влъкомъ рыскаше...») @рыў — рывок, рэзкі рух.
Сабака ўточыць нос у ваду, калі цеснінька - рыў назад. @рыхлы — жвавы, бадзёры, быстры.
Ён яшчэ дзед рыхлы. Яшчэ рыхла ходзіць, не саўсім старась сціснула.
(Па-чэшску ryhly — хуткі. Хуткі цягнік - ryhlik). @рэзгіны — прылада для пераносу сена. Дзве крыліны - як бы рыбалоўныя сеткі, змацаваныя ўнізе, лёгка раздымаюццаій абхопліваюць сена; яшчэ — раскідаха, разінька.
Наклаў рэзгіны як панесці, рад быў, што пазычылі сена. Усе залёткі, як залёткі, // А мая, як рэзгіны. // Ўсе гуляюць, весяляцца, // А ў мае ўсё хрэсьбіны. @сабакарня — хата, у якой няма ладу.
Ня хата, а сабакарня нейкая, усе грызуцца, гаўкаюць адзін на аднаго. @сагнуцца — сканаць.
Тады й ён сагнуўся пад вясну. @сагурасціць — зладзіць, агораць.
Сагурасціў нейкую хатку й жывець сабе кум-каралюм. @садраць — шмат узяць за тавар.
Садраў з мяне за каня неяк не па-суседску. @сажонка — пасаджаныя дрэвы.
Каля дарогі сажонка з ёлачак цямнеіцца. @сакавік — бярозавы сок.
Сакавік - малаку памашнік, ды пасля сакавіка хочацца малака. @сакатуха, шчабятуха — ласкавы эпітэт да гарэлкі.
Ай, чарачка-сакатуха, // Ня йдзі міма, а йдзі ў бруха. // З кілішэчка цячэць, // Каля сэрца пячэць. @саладзіны — солад; яшчэ — залагоджванне.
Я свайму мужыку саладзін падкіну. @салатопка — будыніна, дзе тапілі тлушч са здохлай жывёлы.
Майго старога хоць на салатопку вядзі, дык толку мала будзіць, худы, як шчука. @самаволам — без дазволу.
Самаволам скасіў дзялянку, і яму штраф далі. @самаволь — сам сабой.
Усе вучні строем пашлі, а наш аболтус самаволь ходзіць. @самадумка — непаслухмяная, свавольная.
Унучка - самадумка гэная, з ей не скамандаваішся, свавольніца гэткая. @самадум'ю — ні з кім не раіўшыся, на свой розум.
Самадум'ю ўсё робіць, як мяне й німа. @самалюбімы — самалюбівы, прагны да славы.
Такі ўжо самалюбімы, баіцца на свой цень наступіць. Ён такі самалюбімы, што сам з сябе пылінкі здзьмухваіць. (Мама заўсёды казала так; у гэтым варыянце больш сэнсу.) @сарачня — сорак, саракоўка.
Яму ўжо ўся сарачня пад сраку, а ўсё яшчэ маліцца. @сасіць — карміць малое грудзьмі.
Рабёнку хоць бы з арэх малака дала, гэта ж грудное, матчына, як сосіць дык і сосіць. @сасмылець — спаліцца ад спёкі, згарэць.
Усё сасмылела, ярына збялела, пасохла. @сасмычыцца — пахудзець, звесціся, схудаць, стаць падобным на смык.
Арына сёлета гладка сасмычылася. @саціца — напой на сотавым мёдзе, рэдкі (вадкі) мёд.
Мой дзядок п'ець мядок, // А я ля яго саціцу. @сачок — жакет.
Такі лёгкі сачок - у ім і ў госці, і ў скокі добра. Цэлае лета на пасту ганяла, а на сачок - спіну прыкрыць - не заробіла. @сачыўка — сачавіца.
Сачывачка ў капах стаіць, верабеічка ў страсе сядзіць. @сашчаўгнуцца — саслізнуцца, злузацца.
Шчупак сашчаўгнуўся са столу й плясь на падлогу. @сваейшы — раднейшы, больш родны.
Яна ўсё-ткі сваейшая, да яе й душа мая хінецца. @сваё — тутэйшае, прыроднае.
Гэта рыба свайго возіра. @светач — кшталту падсвечніка на ножцы й лучыну ўторквалі; яшчэ — сведка, відавочнік.
Светач свеціць ня дужа, алі ўсё ж пацёмкі святлейшыя з ім. Ты што - светачам у нагах стаяў, як яны дзіця робілі? @свечка — плямка тлушчу ў варыве.
У супе каб свечка, крупіна за крупіной ганяецца з дубіной. @свойсклівы — ручны, хатні.
Свойсклівыя гусі ў вырай не лятуць. @святочыць — прыбіраць да свята.
Глядзі, як да Вялічка хату святочыць. @седзіва — сядзенне.
Ад такога седзіва азадкі каменнымі зробяцца. @седня — доўгае сядзенне ў гасцях, на зборнях.
Ад седні дурной галава стогам. @селядоўка — бочка пад селядцы; яшчэ — тоўсты, азызлы.
Ужо набралася, селядоўка, ісці цяжка. @семнастоўка — дзяўчынка сямнаццаці гадоў.
І семнастоўцы замуж загарэлася. @семяна — насенне, семя.
Гэту бульбу на семяну пакіну. Схаджу якой семяны купіць у краму. Садзяць цыбулю саўсім маленькую ад семяны. @семяннік — гурок (гарбуз), пакінуты да замаразкаў, каб з яго семя ўзяць.
Адны семяннікі, як быкі, у лясе бакі адлежваюць. @семярня — сем (як пяцярня).
Сягоння нажала сем семярэнь і тры кучкі. @сеніна — сухая травіна.
Каза з'есь тры сініны й кініць. @серан — шарон, шарпак.
У серан ногі праваліваюцца, цяжка йсці. Снег зсеранеў - карыной зробіўся. @сечыва — збітае з дошак карыта, у якім секачом сякуць ахрап'е.
Насяку ў сечыві якога капусніку, каб хоць як ад парсюка адчапіцца. @сёлетнік, сёлетнічак, сегалетак — прыплод гэтага (сяго) года.
І пітух і бык сёлетнік. Цялушку-сігалетку на племя пусціла, а бычка-сёлетнічка здала на мяса. @сівак, сівец, сівах, сіваяй — сівы, стары.
Сівак-сівак, а ў маладзіцах знаіць смак. І сівец да чужых сянец. І ў сіваяя душа маладая, і ў яго душа не балалайка. @сівуха, сіўка — старая, сівая.
Пашоў ужо к сваей сівусі. А яна старая такая, сіўка. @сівярэць — быць на вятрах.
Я з васьмі гадоў сівярэю на пасці. @сікман — слабы на градусы напой.
Сікману чарку наліець, яму вочы й задурманіць. Нейкага сікману наліла й гэта за пачастунак лічыць. Хоць якога сікману дай - галава шчапаіцца. @сіла — шмат, багата.
Як стала сіла яблак, аж плот разламалі мальчаняты дуроныя. @сіліцца — тужыцца, намагаццца.
Як ні сіліўся, алі не асіліў. @сіллём, сіллю — гвалтам.
Ён к ей сіллём падлез, дык яго засудзілі. А дзеўку сіллю замуж аддаюць. @сінюткае — сіняе, чыстае.
Неба такое сінюткая, як працэджанае. @сіпка — хрыпата, сіпатасць.
Тут у мяне на грудзях сіпка села. @сісетнік — малое, якое сосяць (даюць грудзі).
Сынок у яе яшчэ сісетнік. Што малая - ня дзіва, сісетніца яшчэ. @сітаваты — рэдкі, дзюркаваты.
Ад салодкасці аж язык сітаваты стаў. @скавенчыцца — змучыцца, схварэць, нагаравацца.
Скавенчыўся ўвесь ад гэнай, ня тут казана, хваробы. Пакуль гарод узараў, скавенчыўся з гэтым канём. @скажанець — скукожыцца, схварэць.
Схварэўся сусед, скажанеў, і пазнаць цяжка. @скалкі — крэмень, белыя бліскучыя каменчыкі, якімі выкрасаюць агонь; яшчэ — зубы; што-небудзь моцнае.
Вазьмі з сабой скалкі, у лесі спатрэбяцца. Што ты свае скалкі выставіла? @скарадзь — зануда, нудзіла.
Усю душу мне дастала гэная скарадзь сваёй нудзьгой. @скарбёнка — скарбонка.
Грошы, колькі было, у скарбёнку ўкінула. @скарбнік — кладаўшчык.
Ейны мужык на базі скарбнікам робіць. @скаржыцца — скардзіцца, наракаць.
Радзіўшы дзетак, мушу старыцца, // Гаруючы гора, мушу скаржыцца. @скароміна — тлушч, сала, масла.
Пасцілі-пасцілі, а пасля аскароміліся, знайшлася й скароміна. @скастрыць — вылегчыць, выкласці.
Тады воліка скастрылі. @скасурыцца — паглядзець скоса, скасавурыцца.
Яна толькі скасурыцца - і досіць, малец у яе пад слухом. @скатаваць — замучыць, наздзекавацца.
Яны яго скатавалі - чуць жывым пусцілі. @склезень — ледзь жывы, змарнелы.
Склезень, дый толькі, адна скура ды скабы. @склёпіста — зладжана, падагнана, прадумана.
Трэба ж, каб было склёпіста. @скняга — скнара.
Скняга над кажнай капейкай трасецца. @скорчыцца — сканаць.
Ждуць, пакуль я скорчуся. @скрабацца — корпацца.
Паціхеньку каля дому скрабаўся. @скрогат — скрыгат, скрыгатанне.
Ад скрогату пустых жорнаў цела шэрхла. @скружніцца — скруціцца, стуліцца.
Воўка лёг на дзвярыну, скружніўся й заснуў. @скрузонне — наваколле, свет.
На дварэ такая завіруха ўзнялася, што, здаецца, усё скрузоння праваліцца. @скрыпець — ліпець.
Жывець жа, скрыпіць, як кола нямазаная. @скукарэжыць — скруціць, сагнуць.
Як скукарэжыла галаву й плечы болямі, не разагнуцца. @скуматы — шматкі, кавалачкі, акраўкі.
Нічога з гэтых скуматоў не пашыіш. @скумаціць — шкуматаць, клычыць.
Прышлі, а сабака авечку скумаціць. @скупаваць — скнарыцца, скупіцца.
Скупы скупуіць, а чорт мех гатуіць. @скупінда — скупы, сквапны.
У гэтай скупінды зімой лёду не разжывешся. @скуралуп — жывадзёр; яшчэ — сквапны, бязлітасны.
Той скуралуп і з жывога й з мёртвага скуру злупіць, абы грошы. @слаба — мала.
У мяне дробязі слаба, трошкі буйнейшых грошы ёсь. @слабіна — слабак.
Такая слабіна - вецер валіць яго. @следнічок — след.
Нядаўна зайчык праскакаў, яшчэ следнічок цэлы. @слізгота — слізкасць, коўзкасць.
Абы глынуць, пацягнуўся па такой слізгоці. @слінявіць — імжыць, макрэць.
Пашоў слінявіць дождж узноў. @слушны — паслухмяны.
Сынок у мяне слушны, што скажу, робіць. @сляпінда, сляпур, сляпея — падслепаваты (пагардліва).
Сляпінда сляпіндой, а грошы бачыць. Што добрага ў гэтым слепуру? @сляпцы — слепаватыя, слабыя вочы.
Пляц вялікі, ды што я ўбачу сваімі сляпцамі. @смаласкіп — смалакурня.
Усё лета на смаласкіпі робіў. @смаркулька — газоўка.
Бацька рана смаркульку запаліць, начысціць бульбы й надзярэць, а потым мама устаніць. @смуголы — блякла-чырвоны, ружаваты.
Смуголая ўся скрозь морква, яна далікатная, псуецца. @смуголь — загарэлы, зрудзелы на сонцы.
А мой жа ты смугалёк, гарыш, як вугалёк. @смыль, смылень — паленае, смылелае.
Смыллю смярдзіць - дыхаць нечым. Кінь ты гэты смылень у вогнішча. @смычыць — хутка йграць на скрыпцы.
Піліп так смычыць, ногі самі ў скокі йдуць. От смычыць! @смяляк — смелы, небаязкі.
Не пабаіцца смяляк выцадзіць самагонкі гляк. @смяхуха — смяшлівая, рагатуха, весялуха.
Такая смяхуха - звініць і звініць. @сняжніца — снег з вадой.
А на балоці сняжніца - ні падыйсці, ні пад'ехаць. @сонніца — санлівасць, сон.
Сонніца напала на яго, ідзець і спіць. @сопкая — разварыстая (пра бульбу).
Сопкай бульбы купілі, адно аб'ядзенне. @соснік — хвойнік, сасоннік.
З сосніку паздзірана кара машынамі. @соўнейка — сонейка, звычайна, як ласкавы зварот.
Соўнейка ты маё яснае. @спавагі — паволі, няспешна.
Спавагі кладзі на вагі. Я спяшаюся, а яны спавагі робюць. @спавалу — спакойна, няспешна.
Еш спавалу, сабакі ж ня гоняцца. @спавілкі — пялюшкі.
Тады Валодзька яшчэ ў спавілках быў. @спагадзіна — спагада, разуменне.
Ні дня, ні гадзіны німа спагадзіны. @спадарожыцца — здарожыцца, стаміцца ад хады.
Спадарожылася кума, і рады німа. @спадкі, спажыткі — спадчына; яшчэ — ежа, папаска.
Усе спадкі жонцы асталіся. У яе ёсь спажыткі, ад мужыка перайшлі. Даў Бог дзень, дась і спажытак (пажытак). @спалатнець — звянуць, страціць клёк.
Грыжанка спалатнела, морква палатном, сок выйшаў. @спанталычыцца — збіцца з толку.
Спанталычылася я гладка ад гэтай хаданіны. @спарадкаваць — навесці парадак, давесці да толку.
Усё спарадкавай, тады гуляй. @спатыкаць — сустрэць.
Ішлі з магільніка й спатыкаюць яе. @спашнік, спаршнік — той, хто ўзорвае гарод.
Спашніку гэнаму, мусіць, наліеш выпіць. Спаршнікі, яны пахалі зямлю ў пана, арандавалі як-бы. @спешка — гатунак ранняй бульбы.
І спешкі пасадзілі многа, і пазной. @спірацца — адмаўляцца ад сваіх слоў, адгаворвацца.
Брэшаць як наняты й яшчэ спіраіцца. @спірко — заядлы ў спрэчках, неўступака.
Спірко як упрэцца, не саступіць, хоць усярэцца. @спісяжыць — схвастаць.
Так спіну пугай спісяжыў, каб дзе жывая мясцінка засталася. @сплёткі — плёткі, чуткі.
Разносіць сплёткі па вуліцы на сваім языку, як сарока на хвасце. @справіцца — паспець.
Ужо справіўся сад вырасці. @справункі — клопат, з якім трэба справіцца.
Не к спеху гэтыя справункі. У кажнай Матрункі свае справункі. @спраўка — калі гаспадар управіцца з усімі работамі - у яго спраўка.
Дайце Саўку спраўку. @спрытната — спрыт, умельства.
Ён ня сілай, а спрытнатой бярэць. @спярэкацца — сысціся цесна, загарадзіць адзін аднаму выхад.
Спярэкаліся ў дзвярах і ніяк не размінуцца. @спяцовы — спецыяльны, рабочы.
Нашто мне спяцовая адзежа? @спяшок — ранняя капуста; яшчэ — хто спяшаецца, тарапун.
Не спяшайся, спяшок, дагоніць шашок. @срадство — радня, сваякі.
У яе срадства не было, адна бабылявала. @ссадзіць — зняць з пасады.
Ссадзілі Караленку са старшыні калхозу. @ссініць, ссінячыць — пабіць да сінякоў.
Такой палкай біла - ссініла, счарніла ўсяго мальца. Кавалер так ссінячыў, сядзіць як слівіна. @стада — чарада.
Такая стада буцяноў ляцела ў пачатку тога месяца. @сталюга — варштат.
Пакладзі дошкі на сталюгу й стружкай. @старлівы — стары, перастарэлы.
А бяда мне, бяда, // Далі мне старога дзяда, // Старога-старлівага, // Ай, дужа крыклівага. @старлыбіна, старлыба — стары, ссівелы, падупалы.
Пацягнула старлыбіну на маладых. Старлыба-старлыба, а ў яго стаіць дыба. @старчок — жабрак.
Хадзіў па вёсцы нейкі старчок, каб хто яму скарынку даў. @старчоўка — дачка жабрака, старца.
Старчовачка прыхадзіла прасіла. @старыца — старое котлішча, мясціна, дзе была сяліба.
А на нашай старыцы на Верасовачцы доўга яшчэ расла йгрушына, праўда, адзічэўшы. @старэннік — старанны, руплівы.
Ён ужо дык старэннік, усё старэнне ягонае на дзяцей. Такая старэнніца ня кажнаму сустрэніцца. @статуй — непаваротлівы, нязграбны.
Стаў на парозі як статуй і стаіць. @статэка — недарэка, няўклюда.
Прысуніцца статэка, сядзіць колам, і ня выганіш. @стахнуць — збуцвець.
Восень была сырая, і салома на полі стахла. @стол — памінкі; садзяцца за стол адзін раз, другі й трэці.
Стол быў па Піліпу, і я сядзела на стале. Цяпер баба за адзін стол літар выпіваіць. @стоць, стацьмаком — стаяком, дагары нагамі; дыбарам.
І паляцеў стоць галавой у яму. Аж валасы стацьмаком сталі. @страва — варыва.
Трэба ўжо й страву даваць, варанага чаго-небудзь. @стралец — паляўнічы.
Стралец лапці пляцець, а рыбак рыбу пячэць. @страсянка — стрэсены спажытак для жывёлы.
Страсалі салому з сенам, каб страсянкі хапіла. @строіцца — збірацца, рыхтавацца.
Скора замуж стройся, вырасла ўжо. @строп — канёк у страсе.
Сала выцягнулі, а дзе ўлезлі - строп прадралі. @струдзіцца — стрывожыцца, знудзіцца, схварэцца душой.
Струдзілася сэрца маё па табе, сынок мой. Уся струдзілася, а ад яго каб вясцінка якая. @струпехнуць, струпегнуць — згніць.
Струпехла ўсяродкі яблана, струхлела. Такі нягеглы, як пень струпеглы. @струх — струхлелае, струпехлае.
Жанчыны на гары зносюць хмыз і скідаваюць у яму гэны струх. @струшчэліць — пакрышыць, патрушчыць, сцерці на порах.
Струшчэліў усю салому, конь гэтакі. @стрыбчыць — хадзіць пахапліва дробнымі крокамі.
І Праксэда ўжо стрыбчыць - носам пачула шклянку. @стрыгманка — быстрая, шустрая, ухвацістая.
Прыляцела стрыгманка, а багдай яе ліхаманка. @стрыгнатка — стрыж.
Вунь як стрыгнаткі неба стрыгуць - стрыг-стрыг! @стрыножыць — кульгаць, ступаць на тры нагі.
Чаму гэта твайго каня стрыножыла? @стрэлка — страказа.
Стрэлкі над самай вадой лётаюць, аж рыбіны выскокваюць, так хочуць злавіць. @стрэлкі — дудкі.
Цыбуля пашла ў стрэлкі ўся, яна к зіме пагніець. @стрэнчыць, выстрэнчваць — дагаджаць, слугаваць.
Прывык, каб каля яго стрэнчылі. Цешча перад зяцем выстрэнчваіць, каб у сям'і лад быў. @стугор — стус.
Васіль, бывала, кніжак нанясець цэлы стугор. @стуібень, стуіб — непаваротлівы, няўклюдны, нязграбны.
Як стуібень які стаіць. Адхініся хоць троху, стуіб.
(Магчыма, ад стода - ідала.) @стыкацца — затрымацца, пабыць.
Ні на хвіліну не стыкаіцца ў хаці, толькі носіць яго па вуліцы. @стыліца — выстылая будыніна, еўня.
Дзіва што доўга ня вытрываіш у стыліцы. @стыль — стынь, стыласць, халадзіна.
У хаці такая стыль, хоць на двор грэцца ўцікай. @субожыцца — здаволіцца.
Таго-сяго хапіў на зуб, лызь-мызь і субожыўся. @судавік — кацёл.
Свінням судавік бульбы зварыла. @суднік — шафа для посуду.
Вазьмі ў судніку шклянкі. @суды — два вядры.
Жыву адна - і суды вады некаму прынесці. Я сваей бабцы судцы вады ўкінуў. (На слых чуецца - сучцы; гукавая гульня.) @суколіна — лазіна, якой абвязваюць калкі плоту.
Нарэзаў добрай лазы на суколіны. @суконнікі — дранікі, дзяронікі, бліны з дранай бульбы, звычайна посныя; яшчэ — суконныя буркі, абутак з ваты й сукна. Вата абкладаецца сукном, фастрыгуецца (строчыцца) машынкай, потым выкройваецца па назе й сшываецца. Каб было суха назе, надзяваюць галёшы.
Хоць суконнікаў ды спяку табе на снядання. Ногі я ў суконнікі стаўлю, мне й цёпла: балазе ў бурках назе. @сукрысты — кучаравы.
Выйду я на рэчаньку, // Выйду я на быструю. // Ці ня ўбачу я сваю // Мілую сукрыстую. @сумесніца — сумесная праца, справа, сумеснае вядзенне гаспадаркі.
Ах, гэта сумесніца-каламесніца. @супрадкі — попрадкі.
Прышлі на супрадкі, гудзяць калаўроты; дзіцёнак выйшаў на двор, ваўкі ўкралі, у лесі кашульку толькі знайшлі. @сусвецце — людзі, наезджыя з усяго свету.
Усё сусвецця з'ехалася да нас, сваіх мала засталося. @суседзька — сусед (ласкава).
А мне мой суседзька й за брата бліжэй. @сустрэнец — сустрэчны.
Ня кожны сустрэніц табе добры дзядзька. @сухабздзеліна — худая, ценькая.
Такая сухабздзеліна зробілася, аж звініць. @сухалі — высушаныя дровы.
Сухалі добра гараць, а ад макрацця толькі дым. @сухаліна — высахлы сасоннік, ельнік.
Каб дзе здаровая дзерава - адна сухаліна. Сухаліну яловую звалілі й прывязлі на дровы. @сухапуць — сухая, нягразкая дарога.
Чуць выбіўся з балота на сухапуць. @сухапяткі — людзі без пэўных заняткаў.
Вушацкія сухапяткі то й робяць, што цягаюцца па вуліцы цэлы дзень. @сухата — засуха, засуш.
Ад сухаты бульбі добра не было. @сухлей — ссохлы.
Гэнага сухлея й вецір убакі водзіць. @сухлец — перасушаны.
Пірог - такі сухлец, не ўкусіць. @сучкі — калючкі.
У сабакі ўвесь хвост у сучках, усе гароды выбегаў. @сучэначка — маленькая сучачка (і з ласкавым адценнем пра дачку, унучку).
І сучэначка лашчыцца, каб чым абнашчыцца. @сушонікі — грыбы, якія сушаць.
Сёлета сушонікаў цэлую торбу насушыла. @сушчэль — высахлае, выпетранае.
Адзін сушчэль астаўся на полі. @схварэць — спакутавацца ад хваробы.
Так схварэўся, што ніяк ня можаць клёку ўзяць. @схліпацца — заходзіцца ад плачу, дрыжаць ад холаду, кпліва смяяцца (аж захліпацца).
Малы схліпаіцца ад плачу. Ну што ты, старая, схліпаішся? @сходаваць — здужаць, перасіліць.
Ня так лёгка сходаваць яго, як здаецца. @сценкі — абалонка ў клёцак «з душамі».
Клёцку адну разламіла, толькі сценку з'ела, а «душу» й клёцку ня ела. @сцінацца — сціскацца, закрываць рот.
У яе рот век не сцінаецца. @сціняцца — хадзіць сценем (ценем), як прывід, сноўдацца.
Сціняіцца па хаці з кута ў кут, занятку сабе не знойдзіць. Сціняіцца па двары, німа чым добрым заняцца. @сціплы — маўклівы (маўчлівы).
Бацька быў гаваркі, а Васіль па маме, болі такі сціплы. @сціпны — спрытны, зручны.
Сціпны малец любую ўгаворыць.
(Той жа корань, што й у слове дасціпны.) @сцірка — анучка сціраць са стала.
У іх ні сціркі, ні заціркі. @сціснуць — схапіцца марозам.
К вечару яшчэ мароз снег такі сцісніць. @сціх — супакой, цішыня.
Гам замоўк, і сціх настаў. Крычала - сціху ей не было. @сціха — памалу, паволі.
Сціха пачынай, каб скарэй скончыць. @сцюцюрыцца, сцяцюрыцца, счучурыцца — прытуліцца, сціснуцца, скружніцца, суцішыцца.
Як толькі вечар, яны каля бацькі сцюцюрацца. Малы з холаду сцяцюрыўся, аж будзіць балюча. Селі пад ёлачку, счучурыліся ўдваіх. @сцяг, сцяга — шмат, цуг, юрма.
На хаўтурах народу сцяг. Пуцукі сцягой з пякарні на млын ішлі.
(І сцяг (штандар), магчыма, ад сцягваць, зводзіць разам, гуртаваць.) @сцянецціка — высахлы чалавек, ад якога хіба што сцень (прывід) застаўся.
Адно сцянецціка ад яго й засталося, дзе той здаравяка-красняк? @счупіцца — завязаць бойку.
Нізавошта счупіліся, не развесці.
(Брацца за чубы.) @счыняцца — зачыняцца.
Людзі йдуць і йдуць - дзверы не счыняюцца. @сшыетны — худы.
Вярнуўся Стахван з турмы - і такі сшыетны, не пазнаць. @сынні — сынаў.
Дорага абходзіцца сынні «дзякуй». Сынняя ласка жывець да вяселля. @сыра — халодна, зябка.
Дзяўчынку не пасадзіш на зямлю, сыра, а яна яшчэ ня ходзіць. @сырапеня, сырапоня — толькі што ўкіслае малако.
Сырапеняй бульбу праганялі й добра павячэралі. Нешта смажыць цябе сягоння, налі сырапоні, пахмяліся. @сыр'ё — гародніна.
Сыр'ё гэта возіць на сушылку здаваць. @сырнасць — вільготнасць.
Пагода дрэнная, сырнасць стаіць. @сырнік — садавіна.
Амлет цяжкі, з'есці якога сырніку карысна.
(Сырое - зялёнае.) @сыцішча — тлустая страва.
Такога сыцішча многа не з'ясі. @сыць — насычэнне, перанасычанасць; яшчэ — пыха.
Дай Бог мерную сыць: цукру - кус, а саломы - воз. Як чалавека возьміць сыць, дык ён угору сцыць. @сыцюга, сыцель — сыты, адкормлены.
У гэтага сыцюгі тры падбародавічы. Сыцель сам сябе чуць носіць. @сэндзіць — абгаворваць, пляткарыць.
Пра другіх сэндзіць, а сябе за святую маіць. @сюбар — каханак, палюбоўнік, хахаль.
Да яе сюбары ходзюць, як у краму. @сябрыцца — сябраваць.
Нячым біцца, лепі сябрыцца. @сявалка — сявенька, сяўня.
Пакуль у жорнах сявалку жыта скруціла. @сядзяка, сядэра — сядуха.
А яна не сядзяка, яшчэ ў грыбы сама ходзіць. Сядзі, сядэра, дома. @сякар — сякерка.
Пеўню галаву атсячы сякара німа, дажыўся гаспадар. @сякун — калючы вецер, часта з дажджом.
Вецер-сякун ня дасць ісці, аж слёзы высякаіць. Снег такі сякун, ад ягоных белых іскраў уваччу цёмна. @сяло — так на Вушаччыне завуцца вечаровыя зборкі, паседзіны.
Пойдзім заўтра на сяло. На сяле смаляныя лаўкі (гэта значыць - цяжка адарвацца, каб пайсці дамоў). @сямейны — хто клапоціцца пра сям'ю.
Іван сямейны, сям'ёю глядзіць. @сянцо — маладое сена.
Накашавалі сена-сянца карові на ўсю зіму. @сярылаўка — тоўстая кішка.
Апаследняя кішка, яе ніхто не накладаіць, сярылаўка (яе не выкарыстоўваюць на кілбасу). @сяўбіт — занадта просты (мужык).
Дурны як сяўбіт. @такаўня — ток, дол, выбіты глінай.
Малоцюць у пяць цапоў, як такаўня трываіць. На такаўні цапы свае танцы танцуюць, аж гліна гарыць. @таніня — танклявасць.
Таніні я была такой, як яна, не таўсцей. @танцоха — скакуха.
Таццяна такая танцоха - на яе абутку не набрацца. @таплёвачкі — пупышкі на таполі.
Таплёвачак на гарэлцы настоіш - лепшыя лекі ад застуды.
(Па-ўшацку таполя - тофліна, тафлінка.) @тапорнік — дровы, на якія піла не трэба, сякуць тапаром.
Навошта мне тапорнік, з яго ні духу, ні пуху. @тарадон — пустабрэх, трапло.
Якраз тарадон, як устаець, дык і бярэцца: тара-бара-тара-бара. @тарапат, тарапак — спех, таропкасць.
Як нападзець тарапат, ня будзіш шкадаваць пят. Як тарапак на яго які напаў. @тарапун, тарапок — хто заўсёды спяшаецца.
Тарапун тарапуніху прывык любіць непаціху. Загарэўся тарапок, як сярнічак карабок. @тарокацца — таргавацца, доўга дамаўляцца, упірацца.
Дзякуй, што аддалі дзеўку замуж, доўга не тарокаліся. @та(та)ргік-та(та)ргік — кульгавасць (гукаперайманне).
Татаргік-татаргік і прывёрся таргікала (кульга). @таўстамясіца — мажная, поўная.
Ён як бражджэль каля сваей таўстамясіцы. @таўстая — цяжарная.
Яна ўжо таўстая ўзноў, неўзабаві кугакала ў хаці будзіць. @таўстое — тлустае, цяжкое для стрававання.
Я есці не магу таўстога такога - кілбасы ці чаго. Я зварыла таўстой кашы. Таўстых круп купіла. @таўсцё — усё тоўстае (зборнае).
Цяжка мыць гэта таўсцё. @таўсціла — тоўсты.
Зайшоў таўсціла ў хату - адразу цесна стала. @таўсціна — таўшчына.
Сала таўсцінёй у добрую даланю. @таўсцюк — фалас.
А на печы Касцюк абуваіцца, // А ў яго таўсцюк падымаіцца. @таўчыся — біцца, грукаць.
Знячывеліла ад страху, дасюль сэрца таўчэцца. @тахлая — рыба, якая задыхнулася пад ільдом.
Прабілі лёд, а тахлай рыбы мора. @тачэнечкая — дужа маленькая.
А ўнучачка яшчэ во тачэнечкая. @ткнуць — пакласці, уторкнуць; яшчэ — аддацца.
Я ж бы ей два яечкі ў кішэнь ткнула. Як яна наперад ткнула, дык і мужык ёсь. @тлець — перажываць, шкадаваць.
Як вып'іць - не жалеіць, а пасля тлеіць. Сатлела ў мяне душа па ім. @тлук — тлушч, які застаецца на патэльні.
Памакай бульбу ў тлук, пакуль ён не застыў. @тляга — тля.
Тляга ліст пакруціла, чорны ўвесь. @толк — сваім парадкам.
Рабяткі раз'ехаліся - і усім толк. @тонь — сетка.
Як выцягнулі тонь - поўна рыбы. @тор — след ад колаў на цаліку.
Тор нас і вывеў на дарогу. @тоўла — таўстая, неўваротлівая.
Такой тоўлі на бок і павярнуцца цяжка. @тоўсткі — таўшчыня.
Сала во такое ў тоўсткі. @тофліна, тафлінка — таполя.
І тофлінка ў рост пашла, выцыбалася. @травянік — праснак (лапун) з травы.
Хоць які травянік абы ў чым абмачаны, абкачаны з'есці, усё ж нейкая трываласць будзіць. Пасля вайны хлеба німа, палахаіш па сталу, які травянік у руку, і добра. @традашчанка — балбатуха, трашчотка.
Традашчанка як адчыніць рот, дык ніхто ўжо зачыніць ня можаць. @трасочнік — месца, дзе збіраюцца трэскі, калі цясляраць.
Назбірай на трасочніку сухіх трэсак на распал. @траякі — трох гатункаў, асобін.
Елі хлеб траякі - чорны, белы і ніякі. @трохпаўсцёвая — трохколерная.
Кошка бываіць трохпаўсцёвая, а кот не. @трубло — хто многа есць.
Карова, трубло такое, стаіць у хлеві. @труды — мітрэнгі, цяжкасці, перажыванні.
Труды мне з мальцам, усё робіць па-свойму. @труліць — маніць, хлусіць.
Досіць табе труліць, гавары да толку. @труском — ашчадна, патрошку.
Насып труском ды бяжы трушком. @трухліна — стахлая драўляная будыніна; яшчэ — труха.
Адна трухліна, а ня хата. Мышы сена патачылі, адна трухліна засталася. @трылузіцца — здавацца, мярэсціцца.
Усю ноч нешта трылузілася ўвосні. @трылузіць — вярзці абы-што, плесці несусвецце, хлусіць, казаць лішняе.
Ня слухай, што яна трылузіць. Не трылузь абы-што, хай язык адпачнець. @трындзець — вярзці абы-што, трашчаць (груба).
Трындзіць цэлы дзень, аж галава пухніць. @трысцен — прыбудова да хаты ў тры сцяны.
Ідзі, гасцёк, у трысцен, там я табе мякка паслала. @трэп — дарога, сцежка.
Адным трэпам ходзіць, як прывык. Ён той дарогай, а я наперад, послі я другім трэпам пашла. @трэтар — трэскат, грукат, шум; водгалас, водгук, рэха.
Работнікі так шчыра малоцюць, толькі трэтар ідзець. Заяц як ламануў у кустоўя, толькі трэтар чуваць. @тубан — натоўп, юрма.
Я была на Епрасенню (на святую Еўфрасінню), зберуць тубан людзей, не праціснуцца. @тужыць — сумаваць.
Парася малое па матцы доўга тужыць. @тузень — бярэма, вязанка, тузін.
Цэлы тузень хворасту прыпёр на плячох. @тукаць — заганяць (жывёлу), крычаць; яшчэ — падаўляць, прыніжаць.
Ён на свінню як затукаў. Тукалі й затукалі неўзнаку чалавека.
(Па-беларуску затуканы, а не зацюканы, як ў Макаёнка.) @тулінька — ласкавае кліканне, падзыванне маладога каня.
Спачатку «тулінька-тулінька», а пасля «стой, воўча мяса!». @туманіць — піць, баляваць дужа шчыра.
Ноч туманюць да сіняга дыму, а пасля ўвесь дзень хропатам храпуць. @тумарнік — бязлюднік.
Так век тумарнікам і зжывець. @турурукацца — гучна весці размову.
Як пачнуць турурукацца - сціху ім німа. @турыць, пратурыць — гнаць, штурхаць.
Турыў-турыў п'янага з хаты, ледзь пратурыў. @тутацька — тут.
Куды ні кінуся - німа, ні тутацька, ні тамацька. @тухаль, тухло — тухляціна.
Скралі бочку селядцоў, а там адна тухаль. @тухляк — штурхаль.
Надаваў тухлякоў у спіну. @тухлянуць — штурхануць.
Ён яго добра тухлянуў. @туцкі — сядзець малому ў бацькі за спінай.
Разумны Мікітка: у чапец насярэць і на кут валачэць і крычыць: «Тата, мама, кака туцкі едзіць!» @тхло — месца пад ільдом, дзе затыхаецца рыба.
Разбілі тхло, дык рыба выскакаваць стала. @тхлосць — застаялы пах.
Адчыніў падполле, а адтуль тхлосцю пацягнула. @тыль — прачуханец.
Даў тылі, як заіц кабылі. @тыніна — кол з тыну.
Я яе пяском, а яна тыніну выламала ды за мной. @тынянка — паветка, ушчычоная тынком.
Паспелі ў тынянку ўнесці сена ад дажджу. @тытунец — тытунь.
Тытунец-самсон - маладым на любеблю, а старым на сон. @убадзюліцца — улезці ў нешта, упэцкацца, уквэцацца.
Убадзюліўся ў гразь - не адмыць. @убірацца — насычаць, прасякаць.
Сала ўбралася ў бліны, а столькі тлуку было. @убоіна — упарты, непаваротлівы, ленаваты.
Такая ўжо ўбоіна, хоць крычы, хоць маўчы. @убоіны — калі забіваюць (колюць) парсюка, звычайна запрашаюць на свежыну.
На ўбоінах, як і на запоінах, чарка скачаць і скварка плачаць. Убоіны былі багатыя. @убытка — страта.
Пагаліўся на гэту капейку, а чалавеку ўбытка й убытка. @убыць — ужыцца, быць разам.
З ім ты не ўбудзіш доўга, благі характар. @увазнаць — пазнаць, распазнаць.
А Йван краскі не ўвазнаў, // Да Купалы адаслаў. @увалокі — нізіна.
На ўвалоках ураджай не збярэш - там заўсёды мокра. @увачавідзь, учувід — увачавідкі.
Увачавідзь змахлюіць - і каб шум баравы. Яна водзіць кавалераў учувід, усе відзюць. @увінаць — цягнуць.
Сам топіцца й за сабой увінаіць другога. @увобмаль — скупа, ашчадна, упрытруску.
Карові сена давалі ўвобмаль. Усяго было ўвобмаль, толькі гора па гарла. @увосні — у сне.
Увосні сасніла, што парасят заганяла. @увыкнуцца — прызвычаіцца.
Па першыне цяжка, а як увыкнішся, дык яно й нічога. Ён ужо ўвык у горадзі. @увычка — звычка, манера.
Гэта такая ўвычка: ня можаць язык маўчаць. @увязь — нагляд, няволя, забарона.
Дзержаць дзяўчыну на ўвязі, волі ей німа. @угаркі — агаркі.
Папалілі ўсе шчэпачкі-ўгаркі, // А дажыдалі свае новае кухаркі. @угледзіны — калі глядзяць маладую перад заручынамі.
Маладую на ўгледзінах усе ўпадабалі, гэткая красулля. @угорыч — вугор.
Скрынку ўгорычаў наклаў і мне ўгорыча даў. @угразіцца — пагражаць.
Як угразіўся яму, дык шоўкавым зробіўся. @угрузіцца — пагрузіцца, улезці, змясціцца.
Пакуль узгрузілася ў таварняк, пакуль ўторкнулася, уся як мачонка стала. @угумаваць — суцішыць, улагодзіць.
Пакуль яго ўгумавалі, самі з сябе вышлі. @удаволіцца — задаволіцца.
Ён прышоў, нешта пагаварыў, яна й удаволілася. @удаліца, удаліна — удалы, спрытны, хто мае спор у працы.
У нашай удаліцы нішто з рук ня валіцца. Як удаліна ўдасца, дык адступіцца трасца. @удаўжкі, ушыркі — у даўжыню, у шырыню.
Малога так укармілі, ён што ўдаўжкі, што ўшыркі аднолькавы. @удаўнець — састарэць, зрабіцца даўніной.
Гэтыя звесткі так удаўнелі, што ў іх і патрэбы німа. @удзюдзюліць — даць нешта не зусім патрэбнае, падкласці свінню (дзюдзю).
Удзюдзюліў такое, што ні ўзяць, ні аддаць. @удод — упарты, зацяты.
Як замаўчыць удод, дык маўчаць будзіць год. @удубкі — пярэчыць.
Тады ўсе ўдубкі, і з мяне скінулі самаабкладанне. @удумёны — прыдумшчык; яшчэ — задуманы, хто бярэ ў галаву.
Удумёны выдумае, чаго німа. Ён заўсёды такі ўдумёны, невядома, пра што думае. @удумлівы, спадумлівы — уражлівы, недаверлівы, мніцельны.
Аж занадта ўдумлівы ён, як удумае што, ніяк яго не перадукрыш. @уед — насычэнне, наталенне.
Есь-есь, і ўеду яму німа, так згаладаўся ў гасцях. @уедліва — есці з апетытам.
Добра еў, ды ня ўедліва. @ужор — рыбінка, якую цалкам заглынуў (ужраў) шчупак.
Купілі два шчупакі, а ў ваднаго ўжор у чэраві. @ужыць — пражыць.
Яна семдзесят чатыры гады ўжыла. @узаграбліваць — рыхліць.
Граблямі ўзаграбілі ляху й уторкнулі бульбіны. @узаплітанку — калі ногі заплятаюцца.
Часта дамоў узаплітанку йдзець, такі напіты. @узвалле, узвалакі, узвалокі — узгоркі, перавалы.
Іван, Іван ды Мар'я // Каціліся з узвалля. // Іван Мар'ю пераймаў, // Ручкі, ножкі цалаваў. @узверзціся — узабрацца, усесціся зверху.
Узвёрзся як дурань на страху й смяецца, шчаслівы. @узгаліцца — захацець, паквапіцца.
Алі я ўзгалілася купіць козачку й купіла. @узглядная — гожая на выгляд, пазорыстая.
Капуста - яна ня дужа ўзглядная, алі свая. @уздумаць — успомніць, падумаць, надумацца.
Я толькі ўвідзіла ў вас слоікі й уздумала. @узлакціцца — уперціся локцямі.
Над вакном узлакціўся й спіць. @узмёт — дзірван, папар.
Узмёт узадралі й пасадзілі бульбу. @узнову — зноў, яшчэ раз.
Узнову к Камілі хлопцы пашлі. @узроўе — берагі равоў.
Па ўзроўі разгонішся як сабака ў торбі. @уз'юшацца — раззлавацца, усхадзіцца.
Яны так: на каго ўз'юшацца, таго й адмесяць ні за што. @узянне — укос, жніво.
Такое ўзянне хай на сухі лес. @уймішча — вельмі шмат.
Сёлета грыбоў уймішча, бяры не збярэш. @указэя — дзіва, штосьці нябачанае.
Указэя з яго, дый толькі. «Указэя, дзівосы, цуд!» (Ускрык захаплення.) @укаціць — нарадзіць.
Як укаціла два мальцы, мужык за галаву хапіўся. @укоптур, з коптурам — наліваць, насыпаць з верхам, па самыя берагі.
Малянкоўскую шклянку ўкоптур наліў, дык я спачатку адпіў, каб не распліхалася гарэлка. Не пашкадаваў сусед, наліў з коптуркам. @укрыўдзіць — пакрыўдзіць.
Ён ня ўкрыўдзіць цябе, ня бойся. @улазіны, уваходзіны — засяленне ў новую хату.
На ўлазінах так госці набраліся, што вылезці не маглі. Уваходзіны - сабе ня шкодзіны. @улегцы — з пустымі рукамі, неабцяжараны; яшчэ — пуставаты.
Як ўлёг - не дагнаць, улегцы йсці лёгка. Ты ня май яго ўлегцы, не прыніжай, не думай, што ён такі просты. @улёжжа — улежнае месца.
На добрым улёжжы й сны панскія сняцца. @улінцаваць — лупцаваць розгай, дзягай.
Як улінцую, дык затанцуіш у мяне. @улонні — калені.
Вазьмі малога на ўлонні, сплакаўся саўсім. @улугавець — зарасці травой.
Як там усё ўлугавела, ня знатка, што жылі некалі. @улычніца — кукіш, хвіга.
Такі лыч, хоць ты яму ўлычніцу пазыч. @улэбацца — улезці, упрэгчыся.
Улэбаўся ў цёмную справу й сам ня рады. @улядаіць — апрацівець, знелюбець, устыць.
Улідаіў ён мне сваімі заляцаннямі ды абяцаннямі. Улідаіў мне гэны скупірдзяй, над кажнай капейкай трасецца. @унаначкі — начаваць.
Да яе мальцы ўнаначкі ходзюць. @унасіць — насіць, быць цяжарнай.
Калі яшчэ не ўнасіла многа, чаму ж бы аборт не ўзялася зробіць? @уніжацца — асядаць.
Магіла будзіць уніжацца яшчэ. @уносніца — кукіш, хвіга; яшчэ — насоўка.
Доўга ня думаючы, даў яму ўносніцу пад самы нос. А ўносніца ў цябе ёсь? @унурыцца — пайсці ў сябе, сцяцца, адчужэцца ад усіх.
Мікіта так унурыўся, нічым ня ўзяць яго. @унячывелі — ва ўтрапенні, нічога не помнячы.
Прыбеглі дамоў унячывілі, доўга не маглі адыйсці. @упаплечкі — упоплеч.
Ідуць яны ўпаплечкі, а кругом ноч. @упар, упорына — упарты, незгаворлівы.
Упар як упрэцца, не дакажаш яму, хоць трэсні. Гэтая ўпорына чортам створана. @упахадушках — ходзячы.
Чалавек упахадушках, дык час неўзаметку праходзіць. @уперамеш — на змену.
Дзяжурылі ўперамеш, то ён дзень, то я ноч. @упіка — папрок.
Твае ўпікі мне ўсю душу пераелі. @упіркі — упартасць, незгаворлівасць.
Добра, што згадзіліся й упіркі не хадзілі. @упіць — добра выпіць.
Ні я ўпіла, ні я ўела, // Ні добра ўхадзіла, // А я ж свае малады леты // Дарма патраціла. @уплысціся — асесці.
Хата, уплыўшыся ў зямлю, стаіць. @уплютацца — учапіцца.
Як уплюталася ей у валасы, чуць адцягнулі. @упобак — побач, бок у бок.
Усю дарогу йшоў з ім упобак. @упокаддзю — падаючы, валячыся долу.
Дзень робюць, а ноч п'юць, аж упокаддзю поўзаюць. @управіць — спарадкаваць, давесці да ладу.
Пакуль скаціну сваю ўправіла, дык і ноч агарнула. @упрыпрыж — падскокваючы.
Яна збачку ўпрыпрыж ідзець. @упрытруску — пасыпаць, патрусіць.
Дай каню канюшыны, а ўпрытруску аўса сыпані. @упрыхрупку — адкусваючы, хрупаючы (кусаючы).
Каб ашчадней было - гарбатку з цукрам п'юць упрыхрупку. @упухавую — ушчэнт.
На гэтай працы ўпухавую запарышся. @упушчэнства — недагляд.
Такое ўпушчэнства з дзіцём, цяпер ужо нічога не паправіш. @упыліць — улегчы.
І ўпыліў пітух за курыцай, аж пыл курыцца. @ураг — наравісты, няўступлівы.
Як уродзіцца ўраг, дык і памрэць урагам. @урагі — наравы, капрызы.
Я з цябе твае ўрагі выб'ю, ты мне не варанджайся. Такі ўжо наравісты конь быў у яго, поўны косці ўрагаў. @ураджэнец — свой, тутэйшы.
Ён ураджэнец, а тут сусвецця з'ехалася. @урадна — святочна, паглядна, урачыста.
У госці надзеўся ўрадна. Ён сягоння такі ўрадны - хоць пад вянец. Настольнік заслалі ўрадны, каляровы. Я ва ўраднай хусцінцы так і хаджу цэлы дзень. @урод, урода — ураджай, спор.
Гэтым летам німа ўроду, дык німа нідзе сена, німа ўраджаю. Сёлета на агуркі не такая ўрода. @уроіцца, роіцца — здасца, прымроіцца.
Уроілася ёй, што злодзя ў хату ломіцца, дык ад крыку зашлася. І што гэта яму ўроілася, быць я не прывеціла яго. @уручча — кій, палка, кавенька, папірушка.
Хоць якое ўручча ў руку ўзяць, усё ж прыступней ісці. @урэзацца — моцна закахацца (з усмешкай).
Я ўлюбілася, я урэзалася, // Без нажа, малада, я зарэзалася. @усвежа — па цаліку, уцэла.
Цяжка было ехаць па снезі ўсвежа. @усіліцца — умацавацца.
Пярэччына (папярэчка, падпорка) стала валіцца, дык я падпёрла яе, ніхай усіліцца троху. @ускарыпкацца — узлезці, узабрацца.
Неяк-ткі ўскарыпкалася на воз і даехала дамоў. @ускуліць — узваліць.
Ускуліў на плечы мех з бульбай як панесці. @услон, услонік, услончык — кароткая лава.
Каля грубкі ўтульна сядзець на ўслончыку. @услужыць — зрабіць паслугу, уважыць.
Прыдзе начальнік, стаіць чакаіць, пакуль яму ўслужаць. @усмяху — жартам.
Усмяху сказаў, што жыць без яе ня можаць, яна й верыць. @успадобіцца — спадабацца, уцягнуцца ў нешта.
Успадобілася мальцу жыць балмаччу. @успацца — уцягнуцца ў сон.
Успаўся на сонцы, уседзіўся. @устоіцца — адстаяцца.
Малако адрання, дык яно ўстоілася. @усторкнуцца — з'явіцца, прыйсці, надарыцца.
Госць усторкніцца, дык і прыняць трэба. @усупэчыць — збыць з рук, уперці нешта праз сілу.
Усупэчыў зляжалы кажух, і ня ведаю, што з ім цяпер рабіць. @усухую — цвяроза.
Тут ён нап'ецца, а яна будзіць усухую. @усходы — пад'ём у абутку.
Боты ніяк на нагу ня ўсторкну, усходы малыя. @усцерагацца — асцерагацца.
Яго болі за ўсё ўсцерагайся. @утарабаніцца — прывалачыся.
Ноччу ўтарабаніўся й лёг спаць. @утушкаваць, утушкавацца — ухутаць, захінуць у цёплае.
Малы западлівы, утушкавалі яго ў дарогу. Як утушкуешся добра, і мароз адступіцца. @ухаб — напасць, бяда, ліха.
Во які ў яе ўхаб, то насілася-насілася, а цяпер асела-ткі. @уходаць, уходацца — даесці, дабіць; яшчэ — замарыцца, прыбіцца.
Адзін і ўходаў увесь кацёл. За дзень уходаўся, прыбіў ногі к срацы. @уцерпець — стрываць, стрымацца, затрымацца.
Як жа, уцерпіць, калі там стаіць бражка. Раз пашоў дождж ды неяк уцерпіў, а пасля як даў, такая макрата. @уцеха — радасць, асалода.
Гадую малога без уцехі, такі малы ніякі. @уцішыцца — супакоіцца, аціхнуць.
Тады ўжо ўцішалася, як змаглася. Так яно само й уцішылася. @уцумбэсціць — моцна лінуць.
Дождж як уцумбэсціў - цёмна стала. @учупіцца — учапіцца, ухапіцца.
Сабака ўчупіўся за хвост, лісіцы й дзявацца некуды. @учуць — пачуць.
На магільніку толькі й можна птушак пачуць, навет салаўя, а ў Вушачы не ўчуць нікога. @ушкурыць — уцяць, дапячы.
Добра-ткі яго ўшкурыў, што дасюль апомніцца ня можаць. @ушчаміць — ухапіць, укіпцюрыць.
Сава курэй у лапы ўшчэміць і давай латашыць. @ушчын — пачатак.
Ні ўшчыну, ні ўспаміну, праваліўся, як у мякіну. @ушчынаць — пачынаць гаварыць.
Ушчынаць пачынаіць, а дагаварыць забываецца. @маладзік, поўната, сход; веташок, вятох, ветах — фазы месяца. @фасоніцца — гнацца за модай, прыбірацца.
Фасоніцца-фасоніцца, а кавалеры гэтага й не заўважаюць. @фасунак — клад, скарб.
Яму й чорт фасунак знойдзіць. Дзе фасунак, там палатунак. @флянец — парастак, атожылак.
Нядаўна, здаецца, флянчык у вазон уторкнула, а глядзі ты, які фікус вырас. @фура — нязграбная, грузная жанчына.
Суніцца фура - аж вуліца стогніць. @хабёл — хам, нахаба, неабчасаны.
Хабёл прыдзіць і любую кампанію сапсуець. @хаданіна, хадня — хадзьба.
Тут болі хаданіны, чым той еданіны будзіць. Ад дурной хадні ногі прысталі. @хадзімец — хадок, прыбыш.
Заходзь у хату, хадзіміц, цябе чакаіць гасцініц. @хадэра — хто дужа ходзіць, паўсюль дападае.
Уседу хадэры німа, ходзіць, нікаіць. @халадзёнка — халодная вада, якой абдаюцца ў лазні.
Ліні яшчэ кварту халадзёнкі на камяні, пары нешта малавата. Не халадзёнку ліюць на гарачую жонку. @халадзіна, халадэча — халоднае надвор'е.
Такая халадзіна - з хаты выйсці страшна. @халадзюткі — дужа халодны.
Вада ў ручаі халадзюткая, аж рукі заходзяцца. @халмак — кузлак.
Даў каню халмак сена, каб не глядзеў у пустыя яслі. Мох звісаіць халмакамі са сцен. @халодны — няродны.
Няма ў яго родных - толькі халодны бацька ды халодная матка (вотчым, мачыха).
Кажуць і на другую жонку - халодная жонка. @халтама, халтамешка — няскладная, раскідзістая, несабраная.
Паглядзі, халмата, якая сама. У халтамешкі вецір у галаве, туман у вачох. @халяраваць — хвалявацца, нервавацца, капрызіцца.
Як захаляруіць, дык мейсца ў хаці нікому німа. Не халяруй, супакойся, усё тваё табе будзіць. @халярун — халерык.
Халярун у гарачай вадзе купаны. @ханабрыстая — ганарыстая, задавалістая.
Дужа ханабрыстая, абы-хто не падойдзіць. @хапіць — стане, будзе, хопіць.
Шчасце як каму, а гора на ўсіх хапіць. @хаплівы — увішны, быстры.
Паспеіць зробіць, ён на работу хаплівы. @хартаваты — галодны.
Малец хартаваты - цэлы дзень на пасці. @харчаваць — карміць, утрымліваць.
І адзяваюць, і харчуюць іх там. @харчавіты — ешчы.
Парсючок такі харчавіты - усё есь. @харчоўка — харчы.
Харчоўку сваю бяры, не забудзься. @харчыцца — харчавацца.
Ці хрэн, ці гарчыца, абы нечым харчыцца. @хатнішча — месца, дзе стаяла хата.
Ні следу ад іхняга падвор'я, толькі хатнішча з бур'яну трохі значыцца. @хвалько — выхваляка.
Хвалько сам сябе хваліць. @хвараваты — нездаровы, падупалы.
А Любка гэта хвараватая. @хваросце — асцё.
Такое хваросце ўесца ў косці. @хваросціць — лупцаваць розгай, дубцом.
Матка яму хваросціць па спіне, а малы ня плачаць, упар такі. @хварун — які часта хварэе.
А мой мяншак такі ўжо хварун, з болек не вылізаіць. @хварэц — хворы, нядужы.
У гэтым дварцы ўсе хварцы. @хвастацца — лупцавацца венікам.
Хвастаўся на палку, пакуль ня стаў, як арак, чырвоны. @хвась — гонар, ганарлівасць.
За хвась маіць, што ён начальнік. Граззю гразь, ды якая хвась. @хвашчанка — вяхотка, мачалка (звычайна з хвашча).
Чуць адшаравала кацёл хвашчанкай. @хвінтос — хвіга.
Хвінтос пад нос табе, а ня грошы. @хіба — бяда, напасць, пошасць.
Прыходзіць да нас ужо хіба. Яго хіба пахібіла. @хлебіна — хлеб.
Хоць нейкая хлебіна вядзецца, а ўсё ж не галадоўля. @хлебнік — хто спрыяе зарабляць хлеб.
Конь - хлебнік, а каровам усё пад хвост пхаюць, а пасля кароў за хвост цягаюць. @хлёп — хліп (гукаперайманне).
Толькі перайшла масток, а агонь хлёп і патух. @хліб — глыток, раз хлібнуць.
Варыўся ў катле грыб, і поліўкі той на адзін хліб. @хлібала — посная, слабая страва.
Аб гэтым хлібалу ты скора есці захочаш. @хлудаваты — нязграбны, вуглаваты.
Хлудаватая дзяўчына, як конь ламавы. @хлябіна — бохан.
Хлябіну на стол - еш, хоць пуза расперажы! @хляпа; хляпіць — мокры снег; калі йдзець мокры снег.
Такая хляпа, аж дарогі не відаць. Хляпіць пачало яшчэ зрання. @хляхатаць — кіпець.
Вада ўжо хляхочаць, скора бульба зварыцца. @хмызоўе — хмызняк.
Каза ўбілася ў хмызоўя, ледзь вывалаклі. @ход, ходка, выхадка — хада, паходка.
Кот чуў Пецьку па ходу. Дзеўчына-залёціна, у цябе ходка цёціна. У яе такая выхадка - здалеку пазнаіш. @храп-храп — хрупат (гукаперайманне).
Лёд на возіры храп-храп, цёк - і німа. @храпат — хрумстанне.
Усе маладыя, з зубамі, як пачалі есці труса, аж храпат ішоў. @храпчэць — хрупацець.
Сонца выпагаджваіцца, дарога крапчэй, ня так будзіць храпчэць. @хропат — храп.
Спіць, аж хропат ідзець па хаці. @хрупоніць — хрумстаць.
Лысоня напоўніцу мурог хрупоніць. @хрыпка — хрыпата.
Хрыпка на грудзі села. @хрыпы — лёгкія.
Усе хрыпы зацінаюцца ў яго - астма. @худа — цяжка, няпроста.
Аўтобус сёння ня йдзець, ёй дабрацца худа. @худая — благая.
Плакала маладая, што доля худая. @худое — поснае, без закрасы.
На худой папасцы ні касіць, ні мясіць. @хукаць — дыхаць, каб сагрэцца; яшчэ — баяцца дыхнуць на каго.
Хукай на рукі, каб адыйшлі. Яна на рабёнка хукаіць не нахукаіцца. @хукі — пара ад выдыхаў.
У хаце так зябка - хукі йдуць. @хурым — сакрэт, таямніца.
Я табе пад хурымам гэта кажу. @хутра — кажух, футра.
У цябе хутра таўстая, цёплая. @хэрцполька — дужа імклівая полька.
Ад хэрцполькі ўцякуць усе болькі й усе сурокі пусцяцца ў скокі.
(Ад нямецкага Herz — сэрца.) @цабэрак — тоўсты, няўвішны.
Як яму, такому цабэрку, на работу далёка хадзіць. @цагельнік — пячнік.
Чуць знайшлі цагельніка, каб печку скласці.
(Відаць, першапачаткова той, хто цэглу вырабляў на цагельні.) @цалёўка — дошка.
Паветку абабілі цалёўкамі. @цалкі — цэлая, нярэзаная бульба.
На вячэру зварым цалкі. @цацкаць — любавацца, песціць у руках.
Цацкаў-цацкаў і ў кішэнь узяў. @цацотка, цаца — капызістая, напорыстая, прабіўная.
Ты са сваей цацоткай яшчэ й наскачашся й наплачашся. Яна добрая цаца. Такіх цацаў многа ў срацы. @цвердзь — цвёрдасць, трываласць.
Лёд ужо - самая цвердзь. @целяпаць — плявузгаць.
Толькі языком целяпаіць, а нічога ня робіць. @целяпень, целепень — няўклюда, няўдаліца.
Целяпень у хаці, што пень. @цемнік — хмыз, цёмнае кустоўе.
Цемнік абступіў сцежку, аж страшна йсці. У такі цемнік убілася, ледзь на праталіну ўзбілася. @ціплюкі — кураняты.
Варона шмат ціплюкоў пахапала. @ціснуцца — спяшацца, падавацца ў дарогу.
Пакуль відна, цісніся дамоў. @ціхама — употай, цішком.
Гэта вы з маткай усё ціхама робіце. @ціху — не хвалюйся, пачакай.
Ціху, пойдуць дажджы, бульба атойдзіць. @цмыгнуць, цмыргнуць — ударыць, грымнуць.
Як цмыгнуў, дык ён і сеў. @цот у цот — дакладна, адно ў адно.
Доўг вярнуў цот у цот. @цупкі — учэпісты.
Пальцы ў яго цупкія, як ухопіцца, дык ня выпусціць. @цуркі, цурачкі — аскепкі шкла, аскялёпкі, кавалачкі.
Збан на дробныя цуркі разбіўся. Лясь на падлогу кілішкі - на дробныя цурачкі пабіліся. @цурмень — цурок.
Малы цярпеў-цярпеў ды як пусціць цурмень. @цыблы — доўгія ногі.
На сваіх цыблах яна й да Полацка дабяжыць. @цыхна — пранырлівая, дападлівая, усюдыісная.
Гэная цыхна скрозь дападзець, паўсюль паспеіць. @цыцалі — махры на зношанай вопратцы.
Ідзець і цыцалямі трасець, хоць абрэзала б ці падшыла спадніцу. @цьмер — цемра, цямноцце.
Такая цьмер - ані зорачкі. @цэп — прылада малаціць снапы.
Цэп складаецца з доўгай жэрдкі - цапавільна, з бічоўкі - кароткай і цяжкой пабаешкі, якая якраз малоціць, б'е па снапах. Цапавільна мацуецца з бічоўкай угарынай. Гэтая перавязка бальшыной рабілася з вугровай скуры для трываласці. Угарына мусіць быць трывалай. @цяг — цяга ў печы.
Цягу німа, дым ня йдзець. @цягалая — распусная.
Дзяўчына цягалая, хто ж яе замуж возьміць? @цягнуць — перабівацца, даваць рады.
Ахрап'ем бы так-сяк цягнула. @цягун — старанны, працавіты.
У яе мужык такі цягун - ні хвіліначкі не пасядзіць, усё нешта робіць, нешта стараецца, яго да работы так і цягніць. @цяжкая — цяжарная.
Аксіння ўжо цяжкая ходзіць. @цялеснік — чалеснік (як бы чало печы).
Чорны цялеснік у печы. @цялёпкацца — пялёхацца; яшчэ — наесціся.
Не цялёпкайся ў халоднай вадзе, сыночак, застудзішся. Нацялёпкаліся клёцак, аж чэравы трашчаць. @цянькі — глухія сцежкі.
Тут самыя цянькі, толькі ваўку хадзіць. І пашоў-пабег цянькамі, не азіраючыся. @цяпельца — вогнішча.
На пасце развядзём цяпельца й грэімся. @цяпло — святло, агонь.
Запалі цяпло, а то ўжо цёмна стала. @цясютка — пяшчотны зварот да каровы.
Гілёнька мая, цясютка мая, хадзі дамоў. @цяўкун — гаўкала, брахун.
Такі ўжо цяўкун, ляпа не счыняіцца. @цяціўе — каліўе.
Пад ліпкамі выкапала, бульбы німа й меншанькае цяціўіка. @цяць — кусаць.
Як сталі малога камары цяці, дык ён зарумзаў. @чабох — бух, бабух, чухвост (гукаперайманне).
Дзед бабу чабох на дно. // - А мне, дзедзька, і тут ладно. @чалядзіна — фанабэрлівы, пыхлівы.
Чалядзіна - шастом галаву не дастаць.
(Чуецца ўспамін пра панскую чэлядзь.) @чамергес — самагонка, напой, таннае віно.
Нейкага чамергесу выцісніць, каб вочы заліць, а спашнікі й стараюцца. @чамярыца — самагонка, саматужка.
Адна баба напілася нейкай чамярыцы й памёрла. @чапурыцца — прыбірацца, вымоджвацца.
Пакуль чапурылася, бульба зварылася. @чарано — чарэнь, самае гарачае месца на сярэдзіне печы.
На чаране спіну выграіш, і ўся хвароба пройдзіць. @чараўніцтва — чары, вядзьмоўства.
Я ня ўмею ніякага чараўніцтва, я толькі да Бога, я нічога не памагу, што твой мужык да другой ходзіць. @чаркат — крык, гвалт, базар.
Сарокі чаркат паднялі, некага высачылі. Бабы на базары такі чаркат з нічога ўшчалі, жах. @чарналяпка — злая (лічыцца, што ў злога сабакі чорная ляпа).
І сам, як сабака, і жонка чарналяпка, іх і злодзя баіцца. @чаропкі — дзяўчаткі (кепліва).
Адны чаропкі ў Ляксея, каб хоць адзін ды сын. @чарэп'е — чарапкі, цурачкі.
Буталь пабіўся, і чарэп'я ляжыць. @часадла — грубы грэбень часаць карову, каня.
Вычасалі часадлам на вясну, аж у каровы бакі ільсняцца. @часты — пачастункі, частаванне.
Часты там такія былі, што дасюль есці ня хочацца. @чачотка — пакручастая бярэзіна.
З чачоткі добра тапарышча робіць, не скіпаіцца. @чачэніць — гаварыць, слухаючы толькі сябе, трашчаць.
Сарочыха як пачне чачэніць, спыніцца ня можаць. Расчачэнілася - слова ня дась уставіць. @чмур — балагур, зух пагаварыць, вясёлы.
З гэным чмуром са смеху памром. @чмура — драбната.
Рыбы налавілі, такой чмуры, толькі ад ката абараніцца. @чмыгануць — шмыгнуць.
Чмыгануў заяц у кусты, толькі бачылі яго. @чомбар, чонбар — чабор.
І чомбар у лесі дзікі на ўзмежках. Даўней чонбару назбіраюць і заварываюць як чай. @чоснак — часнык.
Чоснак добра ў кілбасу ўкрышыць, тады яна кілбасой пахніць. @чохаўка — чханне.
Як напала чохаўка, нічым запыніць не магла. @чохнуць — лінуць.
Дождж як чохнуў, здалося, што неба абваліцца. @чубасіць — моцна ліцца.
Дождж гэтак чубасіў, аж усё ў руччы гудзела. @чугай — апранаха з аўчыны.
Дзед бабі чугай шыіць, // А ў бабы душа ныіць... @чулы; чулейшы — здаровы, дужы; здаравейшы.
Як бы яна ўжо была чулейшая, дык хоць бы козачку кінула на племя. @чуні — абутак.
Нейкія чуні ўздзеў, вайлакоў не было. @чурчом — ручаём.
Са стрэх чурчом ліецца. @чутнейшы — гучнейшы, галаснейшы.
У лагеры песні складалі, якія чутнейшыя былі, якія не зайшліся. @чылінда — няўмека, гультайка.
За добрым мужам і чылінда жонка. @чысцядзь, чысцяк — чыстае месца, расцяроб.
Мала-памалу прадраліся з гушчару на чысцядзь. @чычыліць — есці, грызці, тачыць.
Малыя так чычыляць хлеб, як тыя мышы. @шавера, шаць — зброд.
Уся шавера зватажылася з'усюль. Адна шаць кругом, звяліся людзі. @шавыр-шавыр — ісці, шоргаючы нагамі (гукаперайманне).
Дзед шавыр-шавыр і прыклыпаў к вечару дахаты. @шал — вясёлы настрой, дуронасць, неадуманасць.
На яго сягоння шал напаў, ніяк ня можаць суцішыцца. @шалах — будан.
Вышлі на баравіну - шалахі стаяць. @шалды-валды, шавель-шавель — ісці валюхаючыся, спяшаючыся (гукаперайманне).
Яна шалды-валды (шавель-шавель) й прывалачэцца, дзе гарэлкай пахніць. @шалманка — забягалаўка, піўніца.
У шалманкі гэты, дзе гарэлка, ходзюць піць. @шалуды — парша.
Кошку памыць трэба, а то заводзяцца шалуды. @шалых — шусь, нырк (гукаперайманне).
А лісіца шалых у сваю норку. @шаля-валя — працаваць з неахвотай, ленавацца.
Кажны хочаць, каб пражыць балмаччу, ня робячы, шаля-валя, а другі, як з тапара, каторы робіць ад шчырасці. @шамшэць — шамацець.
Сухое лісце пад нагамі шамшыць. @шанавіты — пашанлівы, паважаны.
Шанавітаму гаспадару ўсе дзверы адчынены. @шанасць — увага, дагляд.
Увесь свой век у шанасці зжыў. Шанась такая, як воўк кабылу шанаваў. @шапкаваць — здымаць перад некім шапку, запабягаць.
Не варты ён таго, каб перад ім шапкавалі. @шапортацца — ціха варушыцца, красціся.
Чую, нехта шапортаіцца ў палым лісці, аж гэта вожык. @шапярнуць — шапнуць, падказаць цішком.
Нехта ім шапярнуў, што пачынаецца аблава. @шарахаўка — спалох.
Напала на яго шарахаўка, што свайго ценю баяцца пачаў. @шарахнуцца, шархануцца — варухнуцца, памкнуцца.
Тут ні ступі, ні шарахніся, як у няволі якой жывеш. @шаргункі — бомы, званочкі.
Конь наўскапыта, а шаргункі пад дугою аж заходзяцца ад смеху. @шароцце — рабацінне.
Увесь у шароцці - вачэй не відаць. @шарсцень — шэршань.
Не ўцякай, дзядулька-шарсцень, // Не турбуй бабіных касцей. @шарсцінне — поўсць.
У Максіміхі сучка ашчэніцца, яна бярэць яе ў хату, пасля ўся ў шарсцінні ходзіць. @шарэннік — досвітак, калі неба толькі пачынае шарэць.
Устала на шарэніку, дык і ўсё паспела парабіць. @шастак — манета пэўнай вартасці.
Сем дзён малаціла - // Шастак зарабіла. // А за тога шастака // Я купіла мужыка. @шастаць — нікаць, усюды дападаць; яшчэ — рыцца ў рэчах; ехаць, бегчы.
Усю ночаньку па закутках шастаў. Што ты шастаіш, не шукай таго, чаго не паклала. Кабылка была мышастая, па тры вярсты за гадзіну шастала. @шасціць — чыхвосціць, даваць прачуханца.
Як сабаку ты ні шасці, ён не зменіць паўсці. @шасцярэнь — чалавек, у якога шэсць пальцаў, звычайна на руцэ.
Дзіва, што ейны шасцярэнь ня бедны, шасцярнёй ухопіш болі, чым пяцярнёй. @шаты-маты — крык.
Спачатку «ласачка-ласачка», а послі падняў свае шаты-маты. @шах-мах — на хапку, хутка, у адзін міг.
Шах-мах - і стол накрыты, усяго нагаўрана, балюйце, госці. @шаха, шохі (мн. лік) — навес, дашак на слупах.
Лён ляжыць пад шахой, дождж яму ня страшан. Куды ні глянь - шохі ды шохі. @шахарэнне — перапалох.
К прыезду начальства шахарэнне навялі, усіх на ногі паднялі. @шашча — пацяруха.
Шашаль, цяпер клешч завуць, завёўся ў муцэ, ператачыў усю муку, адна шашча асталася. @шворыцца — калупацца, капашыцца.
Шворыцца баба ў сваім трап'і. @швэд — дрэваед, шашаль.
Швэд усю камоду патачыў. @шкілэндзік — недалуга, шкет.
Яшчэ й шкілэндзік пад нагамі круціцца. @шкурні, шкорні — несамавіты абутак.
Абы-якія шкурні ўсторкнуў, усё ж нага ня босая. @шкурыць — дапякаць, чапіцца да некага.
Толькі шкурыць і шкурыць мальца, спакою яму не даець. Хто яго так ушкурыў? @шлепаніна — мокрая, гразная дарога.
Па такой шлепаніні йсці не давядзі бог. @шлым-шлым — цяжка йсці, цягнуць ногі (гукаперайманне).
Ідзець Апёнчыха старая, ногі шлым-шлым, а за ей Ключончыха. @шлында, шляйка — хто шляецца без справы.
Шлында-блында, а ўсюдых паспяваіць. Шляецца шляйка, як свіння незапёртая. @шлындаць — хадзіць, ступаць.
Старая яшчэ на нагах, троху шлындаіць. @шляк — паласа на тканіне.
А хустка на ей уся ў пулятых шляках і спадніца шлякатая. @шляны — валацужны, беспрытульны.
Забралі б такога шлянага ў міліцыю. @шляпота — слата, дождж са снегам.
І дождж ідзець, і снег мяцець - шляпота. // Нашым дзявулькам жаніціся ахвота. @шляхтаваць — выціраць боты; яшчэ — адбрываць языком, сарамаціць, лаяць.
Я свае ногі шляхтавала-шляхтавала, знала, што тут памыта. Так ужо шляхтаваў, а яму ўсё як аб сценку гарох. @шляхтун — шляхетны, абыходлівы.
Шляхтун умеіць лёстачкі падпусціць. @шматавата — досыць, багата.
Унучыкаў у мяне шматавата, дзякуй богу. @шорхат — шум, варушэнне.
Пачуў гэты шорхат і стаіць да дарогі мордай. @шпік — мозаг ў касці.
Выбі шпік, столькі яго ў касціні. @шпыркі — так клічуць авечак.
Шпыркі, шпыркі, ідзіце папіце. @шпэтны — хударлявы, падцягнуты, паджары.
Я ж быў шпэтненькі чалавек, цяпер ужо дык пабучнеў (патаўсцеў). @штаба — завала, кантаваная закладзіна.
Ужо штабай заложана, таргаваць ня будуць.
(Ад нямецкага Stab — палка, кій.) @штабы — складзеныя бярвенні.
Бярвенняў у штабах столькі, што на хату хопіць. @штандарты — брусы, падкладзіны, на якія мосціцца падлога.
Штандарты давялі, каб падлога роўная была. @штурнуць — разумець.
Нічога ня штурніць у гэтай справі, а з парадамі лезіць. @штыбчыць — ісці рухава, часта ступаючы.
Во як штыбчыць да свайго сюбара, аж малання з-пад хваста свішчыць. @штых — пласт.
Пакрылі страху кулявой саломай у адзін штых. @шуметнік — сметнік.
На шуметніку куры капаюцца.
(Па-ўшацку смецце - шума. Цікава гучыць: не вынасіць шумы з хаты.) @шупаўка — леташняя бульба; яшчэ — тая, што заседзелася ў дзеўках.
Шупаўкай узялася, сшупела - унутры нічога німа, толькі шупейка. І дзеўка бывае шупаўка, бо ніхто не пасватаў. @шупець — выдаваць глухія гукі ад удару сякерай.
Гнілое бярно толькі шупіць, колькі ня бі па ім. @шусь, шавыр — быстры рух (гукаперайманне).
Шусь пад лёд - і німа яго. Стары шавыр на печ і грэіцца. @шуя — малеча, недалеткі.
Расступіцеся, шуя, не стапчыце мне хуя! @шчавульнік — конскае шчаўе.
Гарод шчавульнікам парос, гаспадара німа. @шчамель — чмель.
Пачнець кеміць, як свой шчамель ушчэміць. Што ты як той шчамель шчэмішся? @шчамлётка — прышчэпка.
Лайно памыла, павесіла й шчамлёткамі прышчапіла, каб вецер ня знёс. @шчоглае — дрэва, якое лёгка колецца.
Шчоглыя дровы лёгка біць. @шчурка — мышка.
У дзіцячай песеньцы кошачка жаліцца: Сам кухар смятанку злізаў, // На мяне - кошачку сказаў, // Маніўся мне лапкі пабіць. // Чым жа я буду шчурак лавіць?
(Польскае szczur — пацук.) @шчыбчыць — шыбаваць, часценька ступаць.
Шчыбчыць бабка, мусіць, хочаць свае гады дагнаць. @шчыраслоў — шчыры на слова, ветлівы, спагадны.
Ён такі шчыраслоў, ад яго слова душу ласкай агортваіць. @шчырнік, шчырун — які шчырэе для каго-небудзь, спагадае.
Душа матчына - шчырніца вечная. У шчыруна душа бяз дна. @шчэрыцца — усміхацца.
Ты мне зубы ня шчэр (не галі). @шыдэлак — кручок для вязання.
Як шыдэлак зручны, дык і вязанка вяжацца лёгка.
(Польскае szydełko — кручок.) @шыркі — шырыня.
Такія шыркі, як гэты дошкі. @шыхаць — шаптаць, наракаць паўшэптам, абурацца.
Нахахаталіся, нашыхаліся - нічога на стале не было есці. Бабы зашыхалі: «Вунь ён ідзець». @шэды — сівы, шэры.
Ён ужо, як воўк, шэды, а ўсё кавалерыцца. @шэжакам — вожыкам.
Валасы шэжыкам стаяць, вочы папуляў. @шэрас — шэрань, іней.
Такі шэрас, дрэвы ўсе паабшэрасавалі. @юга — завіруха, кудаса.
У хаце ў нас Бог жывець, а на вуліцы такая юга - свету белага не відаць.
(Украінскае юга — сухі туман, імга, мроіва.) @юлёвы — фіялетавы.
Капу пахварбавалі ў юлёвае. @юр — жарсць, пал.
Каму тое, каму сёе, а мне юр на ўме. @юргіня — вяргіня.
І юргініну ўторкнула, усё ж букет весялейшы будзіць. @юрок — ваўчок; яшчэ — юрлівы, жыгун.
Малы круціць юрок і сам, як юрок, круціцца. І гэны юрок бегаіць, як кнурок. @юрыць — распальваць жарсць.
Калі юрыць, дык і пад хвастом гарыць. @юхтовікі — юхтовыя боты.
Да калхозаў юхтовікі былі ў кажнага. Ён сабе юхтовікі справіў, ходзіць цяпер панам, і лёгка, і нага сухая. @явіцца — нарадзіцца.
Ягняткі явіліся, бяры ягнёнка гадуй. @яглівая — звяглівая, з'едлівая.
У яглівай цёткі талент на плёткі. @ягнятнік — воўк, які палюе на ягнят.
Як панадзіўся ягнятнік, усіх ягнят перарэзаў.
(Адпаведна «спецыялізацыі» - гусятнік, жарабятнік, кабылятнік, канятнік.) @яджгур — ёрш.
Прыдзіць пара, падпусцім і яджгура (падколка). @ядленец — ядловец.
Ядленцу ў цяпельца кініш - дым салодкі йдзець. @ядлівы — які смачна есца.
Сена гэта ядлівае, шкода, што малавата яго. @ядоміна — ежа, нешта з'ежнае.
Такая ўжо доля ўдовіна, што й спагаднае слова - ядоміна. @ядыла — выяміна ў лыжцы, чым чарэпаюць ежу.
Не бяры маю лыжку за ядыла. @яейная — ейная.
І сама, і дачка яейная - абедзві цёпленькія былі. @язычніца — языкатая, абгаворлівая.
У язычніцы язык не забаліць усіх абгаварыць, абсэндзіць. @ялаваты — калючы; яшчэ — нешчаслівы.
Доля мая ялаватая, аддалі ў сяло хуяватае. @яма — падполле, выяміна пад падлогай (можа быць абкладзеная цэглай) для захоўвання гародніны.
Зіма была такая лютая, што бульба ў ямі змёрзла. @яндзун, яндзуха — хто шмат енчыць.
Такі яндзун, крый бог з ім жыць. @яравыя — летнія; збажына ці яблыкі - пепінка, грапштэйн.
Антонаўку можна мачыць, яна зімняя, а яравыя яблыкі ня мочуць. @яруха, юруха — самагонка, бражка; яшчэ — злая, кусачая.
Усе бабы хлібалі б, пілі б без краю, заліліся ў гэтай гарэлцы, наробіўшы якой ярухі. Нейкай юрухі заробіла ў дзежцы. Гэныя мушкі такія юрухі. @ясачка — блісцінка, іскрынка.
Хусцінка ў ясачкі, ідзець маладзіца - аж сама свеціцца. @ясік — ласкавы зварот да дзіцяці.
Ясік ты мой, дзень мой пагодлівы. @ячменішча — поле, дзе зжалі ячмень.
Ейныя індыкі ходзюць па нашым ячменішчу, а яна й вухам не вядзець.