-
1
Шалы да дабра ні давядуць. — Перасьцярога дзецям ці падлеткам, каб у вялікія жарты не заходзілі, бо часта яны канчаюцца сьлязьмі.
-
2
Шанаваць, як бруд на шчэпках. — Аб благім чалавеку, якога трэба шанаваць не дзеля таго, што ён заслужыў на пашану, а за тое, каб ён прыкрасьці не нарабіў.
-
3
Шануй адзежу дома, а адзежка цябе ў людзях зашануя. — Гэтак старэйшыя навучаюць дзяцей і моладзь, каб яны рупіліся аб сваей адзежы, бо калі адзежа будзе выглядаць прыстойна, дык і самую асобу будуць шанаваць, як паважнага чалавека.
-
4
Шануй яго, як гаўно на трэсцы. — Пра асобу, якой дагаджаюць не за дабро, але каб прыкрасьці не рабіў.
-
5
Шапка сіня, верх зялёны! — Гэтак жартам адказваюць, калі нехта прышоўшы ў хату сказаў: «Нех бэньдзя пахвалёны!»
-
6
Шастом галавы ні дастаць. — Аб ханабэрыстым чалавеку, які высака трымае галаву.
-
7
Шатырся кума: у суседа бяседа! — Гэтак узахвочваюць адна адну сяброўкі, калі пачуюць, што пасуседзтву робіцца вясельле, ці грамадзкая забава.
-
8
Шкадліваму кату хвост уцінаюць. — Прыказваюць, калі пакараюць збрадлівага чалавека.
-
9
Шкадуя, як стары конь маціры. — Прыказваецца, калі нейкі бяссумленны прайдзісьвет гавора, што ён некага пашкадаваў ашукаць.
-
10
Шмат у мора вады ўвойдзя (пакуль гэта будзя). — Калі нехта на далёкія часы складае няжыцьцёвыя пляны.
-
11
Шопаты хату губюць. — Жартуюць, калі ў хаце прыхіляць галовы ды перашэптваюцца, быццам нейкую змову робяць супроць хатняга ладу.
-
12
Што будзя міру, тоя й бабінаму сыну. — Аб тым, хто найменш дбае пра нейкую грамадзкую небясьпеку.
-
13
Што вінін, дык аддаць павінін. — Прыказка пры спрэчках за даўгі.
-
14
Што галава, то й розум. — У дурной галаве дурны й розум. Прыказваюць таму, хто нейкую дурасьць скажа ці зробе.
-
15
Што год, дык удод. — Гэтак жартуюць, калі ў нейкай сям'і часта дзеці родзяцца.
-
16
Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве. — Жартуюць з таго, хто хваліцца, што шмат работы робе. З казкі: Дзеўка хвалілася дзяцюку, што шмат кудзелі спрадае: - «Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве». Калі дзеўка нейдзе адышлася, дзяцюк узяў ейныя ключы ад кубла ды схаваў у прасьніцы за кудзелю. Калі дзяцюк ізноў прышоў праз тры тыдні, дык дзеўка пачала наракаць, што ейныя ключы ад кубла прапалі тады, як гэты дзяцюк у яе быў. Тады дзяцюк залажыў руку ў кудзелю за прасьніцу, выняў тыя ключы ды аддаў дзеўцы.
-
17
Што занадта, таго й сьвіньня ні ядуць. — Калі нехта ў кампаніі ўжывае няпрыстойныя слосвы.
-
18
Што з возу ўпала - лічы прапала. — Няварта траціць часу на пошукі таго, што безнадзейна загінула.
-
19
Што каму баліць, той тоя й студзя. — Калі нехта стараецца пазбыцца бяды ці няпрыемнасьці, што яму дакучае.
-
20
Што каму на ўме, той тоя й чаўпе. — Што каму болей рупе, той тое й успамінае, аб тым гавара.
На запыт знайшлося 44 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць