 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
30 траўня 2008
|
 |
Выйшаў з друку Частотны слоўнік беларускай мовы.
Частотны слоўнік беларускай мовы.
Н.Мажэйка
Менск: Зоркі гор, 2006. - 658 с.
ISBN 985-6780-12-8
Наклад: 100 асобнікаў.
Частотны слоўнік беларускай мовы, пабудаваны на аснове матэрыялу амаль 2-х мільёнаў (1.801.000) словаўжыванняў, адлюстроўвае статыстычныя дадзеныя аб лексіцы сучаснай беларускай мовы з пачатку 20 стагоддзя і да нашых дзён, даныя аб лексіцы розных жанраў, розных сфер ужывання. Агульная колькасць розных слоў складае 64.536 адзінак. Дапаможнік такога плану падрыхтаваны ў Беларусі ўпершыню. Слоўнік з поспехам будзе выкарыстаны студэнтамі, выкладчыкамі вышэйшых навучальных устаноў, навукоўцамі, настаўнікамі, вучнямі сярэдніх школ, каледжэй і гімназій, а таксама ўсімі тымі, хто імкнецца авалодаць беларускай мовай.
Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
21 лістапада 2006
|
 |
Выйшла з друку энцыклапедыя Беларускі фальклор (Т.2).
Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2: Лабараторыя традыцыйнага мастацтва - «Яшчур». Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. - 832 с.: іл. ISBN 985-11-0366-7 Наклад: 2000 асобнікаў.
Энцыклапедыя складаецца з 2 тамоў, у якіх змешчана каля 3.000 артыкулаў, прысвечаных абрадам, звычаям, традыцыям і вераванням беларусаў, іх вусна-паэтычнай творчасці, народнаму мастацтву. Значная частка артыкулаў прысвечана фалькларыстычнай навуцы, яе гісторыі, асноўным тэндэнцыям развіцця, а таксама даследчыкам беларускага фальклору, яго збіральнікам і папулярызатарам. Выданне багата ілюстравана чорна-белымі і каляровымі фотаздымкамі. Кніга адрасавана фалькларыстам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца беларускім фальклорам, нацыянальнай культурай беларускага народа.
Гэтую энцыклапедыю можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
26 верасня 2006
|
 |
Выйшла з друку энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае Т.2 (К-Я).
Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2: Кадэцкі корпус-Яцкевіч.
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. - 792 с.: іл.
ISBN 985-11-378-0
Наклад: 3000 асобнікаў.
Энцыклапедыя адлюстроўвае гісторыю і культуру Вялікага Княства Літоўскага на працягу ўсяго перыяду яго існавання (13-18 ст.). Змешчаны артыкулы, прысвечаныя гісторыі ВКЛ, яго тэрыторыі і адміністрацыйнаму падзелу, дзяржаўнаму і палітычнаму ладу, сімволіцы, дэмаграфіі, народам і мовам, сацыяльнай структуры, сельскай гаспадарцы, рамяству, гандлю, матэрыяльным умовам жыцця, грашоваму абарачэнню, войску, царкве, асвеце, літаратуры, мастацтву, а таксама гістарыяграфіі і крыніцам гісторыі ВКЛ. Энцыклапедыя ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, картамі. |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
6 чэрвеня 2006
|
 |
Пабачыла сьвет фотаэнцыкляпэдыя Нашы касьцёлы (CD).
Нашы касьцёлы: 870 каталіцкіх сьвятыняў Беларусі: фотаэнцыкляпэдыя. Выдавец: грэка-каталіцкая парафія іконы Маці Божае Нястомнае Дапамогі Менск, 2006.
Кампакт-дыск «Фотаэнцыкляпэдыя "Нашы касьцёлы"» - вынік працы 76 фотамастакоў. Чатыры гады безперапыннае працы, 875 аб'ектаў (касьцёлы, кляштары, капліцы), сьвежыя і арыгінальныя артыкулы па гісторыі сьвятыняў, 4100 фатаграфіяў. Прыкладна 400 аб'ектаў, якія зьмяшчае энцыкляпэдыя, вы ня знойдзеце ані ў водным энцыкляпэдычным даведніку. Толькі асноўнымі аўтарамі фатаграфіяў (Андрэй Дыбоўскі, Дзяніс Салаш, Уладзімір Багданаў і Канстанцін Шастоўскі) было праехана прыкладна дзьвесьце тысячаў (200 000!) кілямэтраў.
У фотаэнцыкляпэдыю ўвайшлі ўсе аб'екты, якія на сёньня ёсьць каталіцкімі ці ў бліжэйшы час маглі бы быць перададзеныя касьцёлу. Увайшло ўсё, за што можа зачапіцца фотакамэра, нават калі гэта толькі падмуркі ці пагорачак ад былое каплічкі. У дадатак да дыску падаецца невялічкі фотасьпіс сёньня дзейных грэка-каталіцкіх (вуніяцкіх) сьвятыняў і 20-хвілінны фільм «Нашы касьцёлы» (28 Mb).
Набыць фотаэнцыкляпэдыю можна ў Менску ў Чырвоным касьцёле (22 тыс.руб.), у кіёску Катэдральнага касьцёла (пл. Свабоды, 9), у кнігарні «Духоўная кніга» (Багдановіча, 25), у капліцы сьв. Яна Хрысьціцеля (вул. Плеханава), а таксама набраўшы тэлефонныя нумары, пададзеныя ніжэй, ці праз PayPal.
E-mail: hramy2006@gmail.com Тэл: (+375 29) 337 54 38 (Velcom), (+375 17) 283 80 08 (гарадзкі).
Гл. сайт фотаэнцыкляпэдыі: http://hramy.com |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |