 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
8 жніўня 2018
|
 |
Каманда парталу Slounik.org пры ўдзеле платформы "Мовазбор" падрыхтавала бібліяграфію беларускіх слоўнікаў і энцыклапедый на падставе выдання "Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія. Складальнікі Вітаўт Кіпель і Зьміцер Саўка. Нью Ёрк—Менск: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, [2002]. ХХХVIII, 568."
Цяпер вы хутка зможаце знайсці любы слоўнік, энцыклапедыю або іншыя, звязаныя з імі, звесткі паводле розных параметраў. Сэрвіс дазваляе шукаць па тыпах слоўнікаў (анамастычны, этымалагічны, словаўтваральны і г.д.), тэмах (адзенне, біялогія, гандаль і г.д.), геаграфічнай прывязцы, аўтарах, мове, месцы выдання, годзе выдання. Таксама можна шукаць па частцы назвы. Неўзабаве будуць дададзеныя звесткі, сабраныя аўтарамі пасля выхаду папяровага выдання. Плануецца, што бібліяграфія будзе папаўняцца далей.
"Гэтая бібліяграфічная праца — першая спроба складаньня бібліяграфіі беларускіх слоўнікаў (у тым ліку й энцыкляпэдычных) без тэматычнага, часавага, прасторавага ці якога іншага абмежаваньня. Папярэднія бібліяграфічныя працы ня ставілі перад сабою такой задачы, таму або адлюстроўваюць толькі адзін сэгмэнт акрэсьленай намі сукупнасьці крыніцаў, або акумулююць матэрыял са значна шырэйшага абсягу, што, зразумела, зьніжае рэпрэзэнтатыўнасьць бібліяграфічнага збору ў канкрэтнай сфэры.
Спрыяла збору лексыкаграфічнай літаратуры й апрыёрнае ўяўленьне, якое панавала ў заходнім славістычным сьвеце, што слоўнікавае (а пагатоў энцыкляпэдычнае) літаратуры на беларускай аснове амаль не існуе. Русафільства, характэрнае для значнай часткі навуковае грамадзкасьці Захаду, стала прычынаю таго, што славістыка й наагул навуковая цікавасьць да ўсходняй Эўропы нярэдка абмяжоўвалася русістыкаю, а у лінгвістыцы - расейскаю моваю. Нават існаваньне вялікіх славянскіх дыяспараў (польскай, украінскай ды інш.) істотна не мяняла становішча.
Таму пры сутыкненьні з багатымі радовішчамі лексычнага матэрыялу ўзмацнялася-выкрышталізоўвалася пераконаньне: на квантытатыўнай базе паказаць, што беларускае слоўніцтва рознабакова, шматгранна разьвітае. Рэсурсы беларускага слоўніцтва - закумуляваныя ў народнай мове, ідыяматыцы, у гістарычным справаводзтве, у немалых тэрміналягічных зборах - гэта гарант нашага існаваньня як сувэрэннае нацыі."
|
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
21 сакавіка 2018
|
 |
Да 100-годдзя БНР мы падрыхтавалі у тэкставым выглядзе поўны збор (23 выпускі) перакладных тэрміналагічных слоўнікаў серыі "Беларуская навуковая тэрміналогія" (БНТ), укладзеных у 1920-х гадах. Таксама ўключаны некалькі тэрміналагічных слоўнікаў, якія выйшлі па-за рамкамі серыі БНТ. У адрозненне ад ранейшых сканаваных версій, тэкставы варыянт дазваляе ажыццяўляць паўнавартасных пошук, што дае слоўнікам новае жыццё.
* * *
У свеце існуе каля шасці тысяч натуральных моў, на якіх можна спяваць
песні, баяць аповеды і складаць вершы, але колькасць літаратурных,
стандартных моў многа меншая. У 1920-я гады ў кола элітарных стандартных
моў, якія не абмяжоўваюцца сферамі мастацкай літаратуры і публіцыстыкі, але
вольна адчуваюць сябе таксама ў стылях навуковай літаратуры і афіцыйнага
справаводства, увайшла і беларуская мова. Выдадзеная ў 1922–1930 гадах
серыя слоўнікаў «Беларуская навуковая тэрміналогія» ўвайшла ў гісторыю як
выдатны навукова-арганізацыйны чын, які дазволіў адбыцца гэтаму вялікаму
дасягненню. У гэты час у Мінску пад эгідай Інстытута беларускай культуры –
легендарнага «Інбелкульта» – былі надрукаваны тэрміналагічныя слоўнікі з
галіны матэматыкі, літаратуры, геаграфіі, логікі і псіхалогіі, геалогіі і мінералогіі,
батанікі, музычнага мастацтва, лясной гаспадаркі, анатоміі, права,
грамадазнаўства, заалогіі, мовазнаўства, глебазнаўства, бухгалтарскай
справы, хіміі, сельскай гаспадаркі, фізікі, педагогікі, агульнай раслінагадоўлі.
Падрыхтоўка і здзяйсненне гэтага фундаментальнага для свайго часу
праекта была б немагчымай без існавання пэўнага рэжыму дзяржаўнасці
Беларусі. Элементамі праяўлення дзяржаўнасці былі заснаванне Навукова-
тэрміналагічнай камісіі пры Народным камісарыяце асветы БССР (1921) і
Інстытута беларускай культуры (1922). Выданні серыі «Беларуская навуковая
тэрміналогія» ўвабралі ў сябе здабыткі папярэдняй выпрацоўкі тэрміналогіі
1916–1920 гг., здзейсненыя нярэдка па-за межамі сучаснай Беларусі
(Беларускае навуковае таварыстве ў Вільні, 1918) і ў рамках навуковых
інстытуцый, сфарміраваных у дасавецкі перыяд (Бюро па ўкладанні і перакладу
падручнікаў у Мінску пры Народным сакратарыяце БНР, 1918; Мінскі беларускі
педагагічны інстытут, 1918).
Сяргей Запрудскі
|
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
12 студзеня 2014
|
 |
Дададзеная Беларуская энцыклапедыя (18 т.) у раздзел Кнігі ў PDF/DJVU (8,7 Gb, .djvu з пошукам; торэнт-файл).
Беларуская энцыклапедыя як універсальны сістэматызаваны даведнік змяшчае самыя разнастайныя звесткі па ўсіх галінах ведаў, назапашаных чалавецтвам, пра найважнейшыя падзеі гісторыі і сучаснага грамадска-палітычнага жыцця, пра выдатных дзеячаў усіх часоў і народаў. У той жа час пэўная перавага аддаецца навукова аргументаванаму асвятленню падзей, з’яў, фактаў, звязаных з Беларуссю, з яе выдатнымі дзеячамі ва ўсіх галінах палітычнага, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця. БелЭн — гэта ўсё пра Беларусь і ўвесь свет па-беларуску, гэта першая нацыянальная энцыклапедыя суверэннай дзяржавы Рэспублікі Беларусь, у стварэнні якой прымалі ўдзел вядомыя вучоныя, літаратары, мастацтвазнаўцы і іншыя айчынныя, а ў шэрагу выпадкаў і замежныя спецыялісты розных галін ведаў. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, картамі, схемамі. Энцыклапедыя выдадзеная ў 18 тамах (19 кнігах, прыкладна па 100 улікова-выдавецкіх аркушаў кніга). У ёй змешчана каля 80 тысяч тэрмінаў. |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |