На запыт знайшлося 559 артыкулаў

  1. 221
    патыліца
    убачыць (угледзіць) як сваю патыліцу. Докш., Слон., Івац. Іран. Пра нешта, што нельга ўбачыць, нельга атрымаць, дачакацца абяцанага. Высл., 403; Санько, 191; ЗЗайкі.
  2. 222
    патэльня
    гладка як на патэльні. Ухв. Пра роўны, гладкі ўчастак зямлі. Янк., Пар., 39.
    круціцца (віцца, вярцецца) як уюн на [гарачай] патэльні (скаўрадзе, скаварадзе). Гл. уюн.
    лёгкі на ўспамін як з патэльні блін. Сен., Докш. Насмешл. Пра хуткае з'яўленне кагосьці, пра каго гаварылі. Высл., 341.
    падскокваць як кот на гарачай патэльні. Гл. кот.
    паўзці як мачанка 〈па патэльні〉. Гл. мачанка.
    пішчаць як піскун на патэльні. Гл. піскун.
    скверціся як сала на патэльні. Гл. сала.
    як вуж на патэльні. Гл. вуж.
  3. 223
    паўлін
    прыбрацца як паўлін. Насмешл. Пра надта страката, залішне модна апранутага чалавека. Янк., Пар., 132.
  4. 224
    паўцінне, гл. павуціна
  5. 225
    паўшоры
    ісці (пасаваць, падыходзіць, прыстаць, прыходзіцца) як карове (свінні) паўшоры. Гл. карова.
  6. 226
    пахаванне
    ісці як на пахаванне. Мін. Няўхв. Пра ціхую марудную хаду. ЛЦ, 71.
  7. 227
    пахаваць
    засмучаны баццэ каго пахаваў. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека вельмі засмучанага. Сержпутоўскі 1998, 283.
    на сэрцу як бы пахаваў каго. Ваўк. п. Пра свой стан журботы, маркоты (чалавек). Federowski, 274.
    цяжка на сэрцы, баццэ сам сябе пахаваў. Гл. сам.
  8. 228
    пахаць
    так хочацца рабіць як сабацы пахаць. Гл. сабака.
  9. 229
    пахлапень
    як пахлапень. Мсцісл. Зняважл. Пра чалавека дужа простага, недалёкага, неадукаванага, як лапаць з вяровачным падплётам. Юрчанка, 194.
  10. 230
    пац
    мокры як пац. Гродз., Навагр. Жарт. Пра вельмі спацелага чалавека. Даніловіч, 241. ≺ Пац - пацук.
  11. 231
    пацалавацца
    як са смерцю пацалаваўся. Гл. смерць.
  12. 232
    пацалаваць
    як чорт пацалаваў. Гл. чорт.
  13. 233
    пацарапаць
    на сэрцы як кот пацарапаў. Гл. кот.
  14. 234
    пацерачка
    вочкі як пацерачкі. Памянш.-ласк. Слон. Ухв. Пра нечыя малыя, круглыя, бліскучыя вочкі. Высл., 294.
  15. 235
    пацеркі
    бульба як пацеркі. Маладз. Няўхв. Пра малую, дробную бульбу. Гілевіч, 104.
    маленькія як пацеркі. Валож. Пра нейкія дробныя прадметы. Высл., 345.
    падыходзіць як свінні пацеркі. Гл. свіння.
    слёзы як пацеркі. Ваўк. п. Пра буйныя слёзы каго-н. Federowski, 303.
  16. 236
    пацеры
    разбірацца як свіння ў пацерах. Гл. свіння.
    так (пэўна) як аман у пацерах. Гл. аман.
    знаць як амынь у пацеровы. Гл. аман.
    балбатаць як пацеры гаварыць. Няўхв. Пра надта складную балбатню кагосьці. Янк., Пар., 14.
    ведаць як пацеры што. Стаўб. Ухв. Пра добрае, дасканалае веданне, разуменне ў якой-н. справе. МК, 36-37.
    патрэбна як чорту пацеры. Гл. чорт.
    работа йдзе як у Рамана пацеры. Воран. Ухв. Пра чыюсьці спорную, складную работу. Даніловіч, 260.
    умець як пацеры. Ваўк. п. Пра чалавека, які напамяць ведае сваю справу. Federowski, 319.
    як з кабылаю пацеры мовіць. Гл. кабыла.
  17. 237
    пацерына
    свяціць як пацерына. Леп. Ухв. Відаць, пра штосьці бліскучае, дробнае. АВНЛ.
  18. 238
    пацеха
    здаўся на прыказкі як арэхі дзеля пацехі. Гл. арэх.
  19. 239
    пацук
    глядзець як пацук з мукі. Няўхв. Жарт. Пра чалавека з нейкім характэрным поглядам. Ляцкий, 7.
    мітусіцца як падсмалены пацук. Рэч., Чэрык., Мін. Насмешл. Пра чалавека вельмі мітуслівага, панікуючага, перапалоханага. ЛЦ, 72.
    мокры бы пацук. Гродз., Стол., Навагр. Жарт. Пра вельмі спацелага чалавека. Даніловіч, 241; ТС 4, 19.
    прытаіцца як пацук у пустым засеку. Мін. Насмешл. Пра кагосьці, што імкнецца схавацца, адседзецца, прычакаць свой час. ЛЦ, 58.
    спацець як пацук. Гродз. Жарт. Даніловіч, 241. Тое, што мокры як пацук.
    шкодны як пацук. Ваўк. п., Докш. Няўхв. Пра шкадлівага чалавека. Federowski, 299; АВНЛ.
  20. 240
    пацучок
    жырны як пацучок. Памянш. Мсцісл. Насмешл. Пра некага даволі сыценькага, ускормленага. Юрчанка 1998, 39.

Паведаміць пра недакладнасьць