- 241
-
242
пацягнуць
накласці (наладаваць) як пацягнуць. Слон., Чэрв. Пра вялікую колькасць нечага (мяшкоў, дроў і інш.), што цяжка зрушыць, павезці, скрануць з месца. Высл., 351; Мін.-Мал., 1977, 139. - 243
-
244
пачакай
доўгі як жыдоўскі пачакай. Лаг. Пра нешта доўгае, працяглае. Варлыга 1966, 32. ≺ Ад жыда-гандляра часам доўга трэба чакаць аплаты (жыды-гандляры часта адцягвалі аплату).
твой пагадзі як яго пачакай. Сміл. Жарт. Пра марудлівасць партнёраў. Шатэрнік, 184.
як жыдоўскі пачакай. Астр. Насмешл. Пра тое, што трэба доўга чакаць. Даніловіч, 223.
у тэбэ «зарэ» як у пана «почэкай». Бяроз. Насмешл. Пра чыёсьці няхуткае выкананне, пра што гаварылася «зараз». АВНЛ. - 245
- 246
- 247
- 248
-
249
пачынак
хлопчык як пачынак. Івац., Слон. Ухв. Пра дагледжанае тоўсценькае дзіця. Нар. лекс., 55; ЗЗайкі. ≺ Пачынак - большае верацяно, на якое навіваюць пражу з некалькі верацён.
парасяты як пачынкі. Ухв. Пра тоўсценькіх сытых парасят. Янк., Дыял., I, 218. - 250
- 251
-
252
пашавэлак
хадзіць як пашавэлак. Астр. Няўхв. Пра неахайнага чалавека. СПЗБ 3, 473. -
253
пашанішны
як пашанішный. Мсцісл. Жарт. Пра нешта, некага белых, чыстых. Юрчанка, 194. - 254
- 255
- 256
-
257
пашэта
як пашэта. Навагр. Асудж. Пра кагосьці вельмі неахайнага. Даніловіч, 241. -
258
певень, гл. таксама пятух
выскачыць як певень з канапель. Светл., Мін., Петр. Няўхв. Пра чалавека, што нечакана выступіў, выказаўся, заявіў аб сабе. Высл., 298; Ройзензон, 68; Юрчанка 1977, 239.
гарачы як певень. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека з характарам забіякі. ЛЦ, 63.
задзірлівы (задзірысты) як певень. Насмешл. Пра нястрыманага, задзірыстага чалавека. Янк., 408; Янк., Дыял., I, 209.
застыць як певень пасля кукарэку. Насмешл. Пра чалавека, які нечакана змоўк. Янк., 408; Санько, 133.
кінуцца як певень на пеўня з чужога двара. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які заўзята накінуўся на іншага. ЛЦ, 71.
кудлы стояць ек певень на плоце. Жытк. Насмешл. Пра непрычасанага, у каго валасы пнуцца ўверх. ТС 2, 247.
лезці як певень на плот. Няўхв. Пра чалавека, які нахабна некуды лезе. Рапановіч, 253.
пагрозны як певень. Насмешл. Пра агрэсіўна настроенага, але нястрашнага чалавека. Янк., Пар., 120.
повесціса ў бокі бу певень. Стол. Няўхв. Пра ўпартага, задзірлівага чалавека. ТС 1, 68.
пяяць як певень на сметніку. Рэч. Пра задзірысты, гучны спеў. Высл., 373.
спаць як той певень на курасадні: адно вока заплюшчана, а другім гляджу. Жарт. Пра нейчы чуткі сон. Янкоўскі, 44.
фарсісты як певень вясною. Насмешл. Пра занадта фарсістага чалавека. Янк., Пар., 177.
хадзіць як певень сярод курэй (з курамі). Краснап. Насмешл. Пра кавалера, які горда трымаецца сярод дзяўчат. Бялькевіч, 229; Ройзензон, 79.
як певень наравісты. Карэл. Няўхв. Пра ўпартага, капрызлівага чалавека. Сцяшковіч, 617.
шчапіцца ек пеўне. Стол. Няўхв. Пра двух людзей, што схапіліся біцца. ТС 5, 127.
біцца як пеўні. Ваўк. п., Стол. Насмешл. Пра людзей, што заядла біліся. Federowski, 29; ТС 5, 127.
парабіцца ў кроў як пеўні вясной б'ючыся. Пра людзей, што пабіліся да крыві. НН 1911, 494.
спрачацца як пеўні. Пруж. Насмешл. Пра ўпартых людзей, што не ўступаюць адзін аднаму. МК, 242.
чубіцца як пеўні. Ваўк. п. Няўхв. Пра людзей, што зацята б'юцца. Federowski, 69.
cэрца б'ецца як у маладога пеўня. Віл. Кплів. Пра нейчы стан хвалявання, узбуджэння, калі часта-часта б'ецца сэрца. ЗВалодзінай.
любіць як ліса пеўня. Гл. ліса.
помачы як ад пеўня яек. Шарк. Іран. Пра чалавека, ад якога няма ніколькі помачы. ДА.
скрывіцца як у пеўня грэбень. Карэл. Кплів. Пра нейчую згорбленую паставу. Высл., 384.
сораму як у пеўня мяса на шпорах. Ашм. Іран. Пра чалавека, у якога зусім няма сораму. Даніловіч, 259; Санько, 184. -
259
пекла
ісці як Марка з пекла. Гл. Марка.
ляцець (перці) так як [чэрці] з пекла. Сак. п., Слон. Няўхв. Пра людзей, што некуды надта хутка беглі. Federowski, 160; Высл., 344.
папасціся як у пекла. Мсцісл. Пра чалавека, што трапіў у вялікае гора, цяжкія абставіны. Юрчанка, 72.
прапала як у пекла ўкінуў. Ваўк. п. Пра безнадзейнае знікненне чаго-н. Federowski, 244.
блукаць (сноўдацца) як Марка па пекле. Гл. Марка.
ганяць як Марку па пекле. Гл. Марка.
загінуць як Марка ў пекле. Гл. Марка.
замужам як у пекле. Спачув. Пра благое замужжа жанчыны. Бялькевіч, 449.
круціцца як у пекле. Няўхв. Пра панічную мітусню. Станкевіч, 651.
маяцца як Марка ў пекле. Гл. Марка.
нажылася як у пекле спяклася. Слуцк., Валож. Няўхв. Пра чыёсьці вельмі цяжкое жыццё. ФА.
хадзіць як грэх без душы [па пекле]. Гл. грэх.
хадзіць як святы Марка па пекле. Гл. Марка.
цягацца як Марка па пекле. Гл. Марка.
цягаць як чорт Марку па пекле. Гл. чорт.
як чорт у пекле. Гл. чорт.
гарачо (жарота; робіцца) як у пеклі. Ваўк. п., Краснап. Няўхв. Пра вельмі гарачае надвор'е. Federowski, 103, 254; Бялькевіч, 413.
так каму добра як у пеклі. Іран. Пра вельмі благое становішча кагосьці. Ляцкий, 44.
хадзіць як грэх па пеклі. Гл. грэх.
шатацца як чорт па пеклі. Гл. чорт.
таўчыся як Марка па пеклу (у пеклі). Гл. Марка. -
260
Пельха
заробіць ек Пельха на саганах. Стол. Іран. Пра нейкае стратнае мерапрыемства. ТС 5, 8. ≺ Саган - вялікі чыгун з вушкамі.
На запыт знайшлося 559 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць