На запыт знайшлося 559 артыкулаў

  1. 261
    пелюсці
    як у пелюсці (як у пелюсцях) дзе. Маст. Пра вялікі холад пераважна ў памяшканні. Даніловіч, 259. ≺ Пелюсць (пелюсці) - чалеснікі.
  2. 262
    пена
    У дзеўкі ўма на шэлег няма, а ў малайца веры як на моры пены. Арш. Няўхв. Прык. Пра даверлівасць дзяўчат і нявернасць хлопцаў. АВНЛ.
  3. 263
    пень
    И ў старца душа ня пень: хочить хлеба и канапель. Смал., Шарк. Прык. Пра патрэбу кожнага ў харчаванні. Добр., Смол., 117; Рапановіч, 46.
    адзін як пень. Слон. п., Івац., Мін., Лід., Жытк., Дзярж. Спачув. Пра старога самотнага чалавека. Federowski, 6; Высл., 281; АВНЛ; ТС 4, 22; СЦБ, 95; ЗЗайкі.
    адзін як пень у чыстым полі. Докш. АВНЛ. Тое ж.
    Ваша маладая як сучка рабая, а ваш малады як пень смаляны. Гл. сучка.
    гаварыць каму як у пень. Мсцісл. Няўхв. Пра людзей, што не рэагуюць на сказанае. Юрчанка 1977, 247.
    глухі як (што) пень (калода). Ваўк. п., Івац., Слуцк., Рэч., Стаўб., Светл., Старадар., Рэч., Бых. Пагардл. Пра глухога чалавека. Federowski, 110; Сержпутоўскі 1999, 36; Pietkiewicz, 370; Янк., 402; МК, 53; Высл., 305; ЛЦ, 74; Матэрыялы 1981, 25; ЗЗайкі.
    голы як пень. Ваўк. п. Няўхв. Пра зусім беднага чалавека. Federowski, 112.
    дурны як пень. Слуцк. Пагардл. Пра дурнога чалавека. Сержпутоўскі 1999, 61, 97; Ляцкий, 42.
    зачапіцца як п'яны за пень. Гл. п'яны.
    лысы як пень абсеклы. Дзятл. Няўхв. Пра знешнасць аблыселага чалавека. Арх. Гр.
    маўчаць як пень. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які занадта маўчыць. Сержпутоўскі 1999, 122.
    не скрануць як пень дубовы. Няўхв. Пра чалавека, які вельмі стойкі, упарты. Янк., Пар., 113.
    рабіць як пень цераз калоду. Няўхв. Пра работу, якая бесталкова робіцца. Расторгуев, 260.
    стаў у парозе як пень на дарозе. Насмешл. Пра чалавека, што стаіць на дарозе і перашкаджае іншым. Ляцкий, 43.
    стаяць як пень 〈маляваны〉. Воран., Гродз. Зняважл. Пра чалавека, які не разумее, што адбываецца. Даніловіч, 241.
    стаяць як пень у белы дзень. Лід. Няўхв. Пра чалавека, што трымаецца збянтэжана, няўцямна. Сцяшковіч, 617.
    стаяць як пень. Стаўб. Зняважл. Пра чалавека, які бяздзейнічае, не разумее, не памагае. МК, 247.
    усадзіў бог душу як у пень. Смарг. Няўхв. Пра тупога, дурнаватага, нягеглага чалавека. ФА.
    чырвоны як пень альховы. Ельск., Сміл. Ухв. Пра здаровага румянага чалавека. Высл., 420; Шатэрнік, 18.
    што пень, нічогенькі не панімаіць. Б.Каш. Асудж. Пра чалавека тупога, няўцямнага. Матэрыялы 1981, 109.
    як на пень уз'ехаў. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, што спыняецца раптам у здзіўленні. Юрчанка, 192.
    як пень у белы дзень. Лід. Асудж. Пра збянтэжанага, зніякавелага, разгубленага чалавека. Даніловіч, 241.
    жыць як за пнём. Лоеў. Ухв. Пра чалавека, што жыве без турбот, бяспечна. Янкова, 261.
    сядзець як чорт на пні. Гл. чорт.
    казаць каму як пню: яму ўсё роўна. Няўхв. Пра чалавека, які не рэагуе на словы, не слухае. Романов 1901, 68.
    〈да хатняй работы〉 як да пня. Маладз. Няўхв. Пра няспрытную ў рабоце жанчыну. Гілевіч, 131.
    гаварыць як да пня. Мсцісл. Няўхв. Пра зварот да ўпартага чалавека, якому цяжка штосьці сказаць, загадаць. Юрчанка, 182.
    да бойкі як да пня. Мядз. Насмешл. Пра гарачы, задзірысты характар чалавека, які лёгка кідаецца ў бойку. ЗСалавей.
    даходзіць як да пня каму да каго. Іўеў., Слон. Асудж. Пра вельмі павольнае разуменне некім нечага. Даніловіч, 219.
    зваліцца як з пня. Рэч. Пра чалавека, які раптоўна памёр, захварэў - зваліўся з ног. ЛЦ, 106.
    як да пня. Навагр. Асудж. Пра чалавека, які вельмі ахвочы да нечага - пагуляць, выпіць. Даніловіч, 219.
  4. 264
    перавіты
    як перавітый. Мсцісл. Ухв. Пра поўнага, сытага чалавека. Юрчанка, 194.
  5. 265
    перавоз
    мудравацца як сучка перад перавозам. Гл. сучка.
    вышчарацца як сучка на перавозе. Гл. сучка.
    круціцца як сучка на перавозе. Гл. сучка.
  6. 266
    перавязаны
    ручкі як перавязаныя. Івац. Ухв. Пра дзіцячыя тоўсценькія пульхныя ручкі. ЗЗайкі.
  7. 267
    перагарэць
    хутка як воласу перагарэць. Гл. волас.
  8. 268
    пераезны
    як сваха пераезная. Гл. сваха.
  9. 269
    пераехаць
    як на 〈рабой〉 свінні праехаў (пераехаў). Гл. свіння.
    пражыць жызь як на свіні пераехаць. Гл. свіння.
  10. 270
    перазімаваўшы
    слабы і вялы як перазімаваўшая муха. Гл. муха.
  11. 271
    перайці
    Век перажыць - не поле перайціць, не пальцам пераківаць. Гл. поле.
  12. 272
    перакаціцца
    як каню перакаціцца. Гл. конь.
  13. 273
    перакінуць
    як за сябе перакінуў. Гл. сябе.
    укараць як злодзея за плот перакінуўшы. Гл. злодзей.
  14. 274
    перакрыць
    папярок горла стаў, як камень ручэй перакрыў. Гл. камень.
  15. 275
    перакуліцца
    як каню перакуліцца. Гл. конь.
  16. 276
    перамалываць
    Язык што жорны: перамалывае і косці. Гл. жорны.
  17. 277
    перамацаць
    вырабіць зямлю як пальцамі перамацаць. Гл. палец.
  18. 278
    перамыты
    як перамыты. Навагр., Пол. Ухв. Пра здаровага, у росквіце сіл чалавека. Даніловіч, 241; Нар. лекс., 15.
  19. 279
    пераначаваць
    у вушах як козы пераначавалі. Гл. каза.
  20. 280
    перапаліць
    хутка як волас перапаліць. Гл. волас.

Паведаміць пра недакладнасьць