На запыт знайшлося 36 артыкулаў

  1. 21
    помак, гл. таксама памак
    як помак. Дзятл. Насмешл. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека. СПЗБ 4, 46. ≺ Помак - куль ільну, замочанага ў вадзе.
  2. 22
    поп
    баяцца як чорт папа. Гл. чорт.
    карысці з каго як з папа. Мін. Іран. Пра чалавека, ад якога ніякай карысці ў рабоце. Высл., 334.
    косы як у папа. Зэльв. Няўхв. Пра чалавека з адрослымі валасамі. СРЛГ, 53.
    паглядаць (пазіраць) як чорт на папа. Гл. чорт.
    рукавы як у папа. Міл. Пра расклёшаныя да нізу рукавы. Бялькевіч, 97.
    у каго праўды як y папа з ксяндзом. Ваўк. Іран. Пра чалавека, у якога няма праўды. ПП 1, 332.
    цягнуць як чорт за папом. Гл. чорт.
    расказаць як папу на споведзі. Воран., Івац., Маст. Пра шчырую, адкрытую гаворку, расказ. Даніловіч, 240; ЗЗайкі.
    трэба як папу гармонік. Дзятл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Даніловіч, 240.
    Паны як папы, a паняты як шчаняты, яшчэ горшыя. Прык. Няўхв. Пра людзей вышэйшых слаёў непрыязна. Ляцкий, 33.
    баяць як поп, а слухаць нечава. Няўхв. Пра людзей, што складна гавораць, але пустое. Анимелле, 262.
    дагадзіць як поп Магдалене. Бар. Іран. Зусім не дагадзіць, а пакпіць з кагосьці. АВНЛ.
    завіхацца як поп у талацэ. Лід. Іран. Пра чалавека, што робіць выгляд працавітага, але фактычна бяздзейнічае. Сцяшковіч, 617; Станкевіч, 1148.
    зарасці/абрасці як поп. Докш., Бярэз., Івац. Няўхв. Пра доўга не стрыжанага чалавека. Высл., 280; Янк., Пар., 68; ТС 3, 234; ФА; ЗЗайкі.
    кудлаты як поп. Няўхв. Янк., Пар., 90. Тое ж.
    ласы як поп на каўбасы. Гродз., Ваўк. п. Зэльв., Маз., Маст., Нясв. Жарт. Пра чалавека, ласага да нечага. Federowski, 140; Pietkiewicz, 377; Сцяшковіч, 597; Антырэліг. казкі, 200; Ахрым., 15; Высл., 340.
    маліцца як поп на ікону. Люб. Пра шчырасць маленняў, захапленне кім-н. ЗСысова.
    носытыся як поп з кадылом. Пін. Няўхв. Пра паводзіны апантанага, заўзятага чалавека. Нар. скарбы, 146.
    папырскаць як поп крапідлам. Слон. Няўхв. Відаць, пра кароткачасовы рэдкі дожджык. Высл., 361.
    перагуквацца от не раўнуючы рыхтык поп з дзяком у цэркві. Слуцк. Пра нейчыя зладжаныя распеўныя перамовы. Сержпутоўскі 2000, 91.
    правіць як поп у цэркві. Слон. Ухв. Пра нейчую складную, разумную гаворку. Высл., 367.
    пристать да каго как поп на духу. Смал. Няўхв. Пра настойлівыя роспыты каго-н. Добр., Смол., 721.
    Сноп ад снапа як поп ад папа. Маст. Прык. Жарт. Пра рэдкасць снапоў на ніве, благі ўраджай. Даніловіч 1997, 138.
    Старасьць ня радасьць, а поп ня сябра. Гл. радасць.
    трэба як папу гармоня (гармонік). Гродз., Дзятл., Слон. Іран. Пра нешта непатрэбнае. Высл., 401; Даніловіч, 240.
    учытацца як поп у Біблію. Брасл. Жарт. Пра чалавека, што заглыбіўся ў чытанне. Рабкевіч, 217.
    хадзіць як поп з балалайкаю. Мсцісл. Іран. Пра чалавека, які недарэчна сябе паводзіць. Юрчанка, 194.
    хлусіць як поп. Жарт. Пра чалавека, які складна хлусіць. Гут., 79.
    до тёшчы як до попа йсці. Стол. Жарт. Пра неабходнасць несці падарунак ідучы да цешчы. ФА.
  3. 23
    попел
    зямля як попел. Івац. Няўхв. Пра моцна перасохлую глебу. Янк., Пар., 79; ЗЗайкі.
    сядзець як у попеле. Пра расліны ў моцна перасохлай глебе. НН 1911, 413.
    мурзаты як з попелу выбраўся. Лаг. Няўхв. Пра нямытага, забруджанага чалавека, хутчэй за ўсё, дзіця. Высл., 347.
    як тры меры попелу. Чашн. Насмешл. Пра нешта шэрае, невыразнае. КВДУ.
    марудна капацца як у попялі. Шчуч. Няўхв. Пра нейкае запаволенае, безвыніковае дзеянне. СПЗБ 3, 37.
  4. 24
    поплаў
    гуляць як ластаўкі над поплавам. Гл. ластаўка.
  5. 25
    попляска
    як попляска. Пра худога высокага чалавека. СПЗБ 4, 49. ≺ Попліска - дошчачка, палка.
  6. 26
    порасль
    седзець як грыбу ў порослі. Гл. грыб.
  7. 27
    порах
    жыгацець як порах. Зэльв. Пра хуткае разгаранне дроў, лучынак. Нар. слов., 16.
    пыхнуць як порах. Івац. 1. Слон. Пра хуткае разгаранне дроў, лучынак. 2. Пра запальчывага чалавека. Высл., 373; ЗЗайкі.
    высыхнуць як порых. Лаг., Мсцісл., Івац. Ухв. Пра нешта вельмі добра высушанае. Высл., 391; Юрчанка 1993, 6; ЗЗайкі.
  8. 28
    порткі
    драцца як падраныя порткі. Гродз., Шчуч. Асудж. Пра чалавека, які непрыгожа, непрыемна, няправільна спявае, хутчэй крычыць. Даніловіч, 61.
    прапасці як порткі з плоту. Гродз., Шчуч. Жарт. Пра нейчае бясследнае знікненне. Даніловіч, 242.
    раз'ехацца як благія порткі: то там, то там баліць. Астр. Жарт. Пра чалавека з папсаваным здароўем, болямі. СПЗБ 4, 256.
    разумны як Саламонавы порткі. Лід. Іран. Пра не вельмі разумнага чалавека. Сцяшковіч, 658.
    хітры як Саламонавыя порткі. Ваўк. п. Насмешл. Пра некага, хто лічыць сябе вельмі хітрым, мудрым. Federowski, 271.
  9. 29
    порхаўка
    душыць як порхавак. Няўхв. Пра бязлітасную расправу над кім-н. ЗВалодзінай.
    рассыпацца бы порхаўка. Слуцк. Няўхв. Пра нешта (некага), што не мае трываласці, моцы. Сержпутоўскі 1999, 171.
    стала бы порхаўка. Драг. Няўхв. Пра састарэлую нямоглую жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222.
    стары бы порхаўка. Слон. Няўхв. Пра нямоглага старога. Высл., 390.
    картоплі ек порхоўкі. Жытк. Асудж. Пра замярзанне (псаванне) бульбы, марнатраўна пакінутай на полі пад мароз. ТС 1, 168.
    карысці як з порхаўкі. Іран. Пра нешта, з чаго няма ніякай карысці. Янк., Пар., 84. ≺ Порхаўка - шарападобны неядомы грыб, які пры высыханні рассыпаецца ў пыл, «на порах».
  10. 30
    пост
    пост1
    як галоднаму пост. Гл. галодны.

    пост2
    глядзець як на пасту. Мсцісл. Пра неабходнасць пільнага, уважлівага назірання за нечым. Юрчанка, 192.

  11. 31
    посцілка
    усміхацца як свірэпа з посцілкі. Гл. свірэпа.
  12. 32
    поўны
    маўчыць быццам поўны рот кашы. Гл. рот.
  13. 33
    поўпрыца
    маленькая як поўпрыца. Пух. Пра нешта зусім невялічкае. Шатэрнік, 222. ≺ Поўпрыца - металічная планачка, пад верхнім каменем у жорнах.
  14. 34
    поўху
    ціха як поўху ўдарыўшы. Мядз. Пра цішыню ў наваколлі. Высл., 415.
  15. 35
    почка
    жыць як почка ў сале. Бераст., Стол., Івац., Ашм., Астр., Малар. Ухв. Пра добрае, забяспечанае жыццё кагосьці. Добровольский ІІІ, 5; Сцяшковіч, 617; ТС 3, 60; ФА; Даніловіч, 242; Ззайкі; БД, 93.
    як почка ў лаю. Івац. Ухв. ЗЗайкі. Тое ж.
  16. 36
    пошта
    лятаць як пошта. Шчуч. Ухв. Пра чалавека, які энергічна, хутка, ахвотна робіць работу. Сцяшковіч, 618; Даніловіч, 242.
    як пошта. Бераст., Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, што спраўна разносіць плёткі. Даніловіч, 242.
12

Паведаміць пра недакладнасьць