На запыт знайшлося 53 артыкулы

  1. 21
    перамыты
    як перамыты. Навагр., Пол. Ухв. Пра здаровага, у росквіце сіл чалавека. Даніловіч, 241; Нар. лекс., 15.
  2. 22
    пераначаваць
    у вушах як козы пераначавалі. Гл. каза.
  3. 23
    перапаліць
    хутка як волас перапаліць. Гл. волас.
  4. 24
    перапалох
    свіснуць бы воўк з перапалоху. Гл. воўк.
  5. 25
    перапечка
    маладзіца як перапечка. Глуск. Ухв. Пра дагледжаную, поўную жанчыну. Янк., Дыял., III, 171.
    паварочвацца як перапечка. Чашн. Няўхв. Пра поўную, непаваротлівую жанчыну. КВДУ.
    як перапечка. Мсцісл. Ухв. Пра дагледжанага, тоўстага чалавека. Янк., Пар., 207; Юрчанка 1993, 125.
  6. 26
    перапёлка
    гнядзенькі як перапёлка. Слон. Ухв. Відаць, пра масць каня. Высл., 306.
  7. 27
    пераплыць
    Век пражыць - не мора пераплыць. Гл. мора.
    мокры як Сож пераплыўшы. Гл. Сож.
  8. 28
    перапоначка
    ручачкі як перапоначкі. Памянш. Мсцісл. Няўхв. Пра вельмі тонкія рукі. Юрчанка, 194.
  9. 29
    перапуд
    ляцець як з перапуду. Мін. Няўхв. Пра вельмі хуткую хаду кагосьці. ЛЦ, 72.
  10. 30
    перасаджваць
    Дзеўкі як вярба - іх усюды перасаджваюць. Гл. вярба.
  11. 31
    пераскочыць
    ноч як дзікай казе пераскочыць. Гл. каза.
    Смерць не ручаіна - не пераскочыш. Гл. ручай.
  12. 32
    перасольваць
    Жарт як соль: салі ды не перасольвай. Гл. соль.
  13. 33
    ператрухнуць
    Дзяўчына як салома: ператрухне - нікому не патрэбна. Гл. салома.
  14. 34
    пераходны
    Шчасце як трасца, пераходная свацця. Гл. трасца.
  15. 35
    перац
    высахнуць як перац. Няўхв. Пра чалавека схуднелага, ссохлага, старога. Янк., 400.
    горкі як перац. Няўхв. Пра нешта вельмі горкае. Янк., Пар., 43.
    надакучыць як горкі перац. Навагр., Дзятл., Маст. Няўхв. Пра чалавека, які моцна надакучыў, абрыдзеў. Даніловіч, 218.
    патрэбен як перац у каве. Касц. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ЛЦ, 118.
    кінуць словам як перцам. Няўхв. Пра чалавека, які сказаў штосьці вельмі балючае, горкае. Матэрыялы 1981, 119.
    даць як жыд перцу. Гл. жыд.
    знацца як свіння на перцу. Гл. свіння.
    Рынуць слаўцом як пярцом. Прык. Пра чалавека, які ўжыў вострае, пякучае (як перац) слова. Dybowski, 188.
  16. 36
    перашпілены
    як перашпіленый. Мсцісл. Пра чалавека з тонкай таліяй. Юрчанка, 194.
  17. 37
    перднуць, гл. пёрнуць
  18. 38
    пер'е
    такое сала як у зайца пер'е. Гл. заяц.
    толку з гэтай дзеўкі як з курыцы: піску многа, пер'я мала. Гл. курыца.
  19. 39
    перлы
    зубы як перлы. Ваўк. п. Ухв. Пра прыгожыя белыя зубы кагосьці. Federowski, 361.
  20. 40
    пернік
    румяны як пернік. Ухв. Пра румянага прыгожага чалавека. Санько, 180.
    смачна як каню пернік. Гл. конь.
    Хвароба не пернік: не пракаўнеш і не адкажашся. Глуск. Прык. Пра нялёгкасць пазбыцца хваробы. Янк., Дыял., І, 223.

Паведаміць пра недакладнасьць