На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    уваліцца
    ажаніцца як у гаўно ўваліцца. Гл. гаўно.
  2. 2
    увараваць
    дрыжаць як увараваўшы. Валож. Асудж. Пра чалавека, які штосьці ўкраў і калоціцца ад страху быць выкрытым. Высл., 315.
  3. 3
    уваткнуць
    сказаць як у восы прут уваткнуць. Гл. аса.
    уцякаць як бы хто каму ўваткнуў пяро ў сраку. Гл. пяро.
  4. 4
    увесь
    як не ўвесь. Астр. Няўхв. Пра кагосьці з дзівацтвамі, крыху ненармальнага. Даніловіч, 238.
  5. 5
    увосень
    дождж царабаніць як увосень. Стаўб. Пра дробны зацяжны дождж. Нар. слов., 155.
    зелянець як рунь увосень. Гл. рунь.
    змерзнуць як масляк увосень. Гл. масляк.
    зольна на двары як увосень. Ветк. Няўхв. Пра халоднае і золкае надвор'е. Мат. Гом., IV, 183.
    бружжаць што худая муха ўвосень. Гл. муха.
    многа як гразі ўвосень. Гл. гразь.
  6. 6
    увязаны
    крычаць як увязаны. Слон. п. Няўхв. Пра кагосьці, хто крычыць моцна, голасна, нечага пратэстуе. Federowski, 154.
  7. 7
    увязнуць
    кідацца як той кот, што ўвяз у мокрай гліне. Гл. кот.
    крычаць як свіння, увязшы ў плот. Гл. свіння.

Паведаміць пра недакладнасьць