На запыт знайшоўся 61 артыкул

  1. 1
    чай
    сена як чай. Івац. Ухв. Пра духмянае, добрай якасці сена. ЗЗайкі.
    смашна бы чей. Драг. Ухв. Пра нешта прыемнае на смак, далікатнае, святочнае. Лучыц-Федарэц, 222.
  2. 2
    чайка
    выбірацца (збірацца) як чайка за мора. Ваўк., Сак. п., Рэч., Воран. Пра марудны збор, няспешную падрыхтоўку куды-н. Federowski, 342; Pietkiewicz, 399; Дуб., Нар., 1; Даніловіч, 263.
    зайсці як чайка за мора. Стаўб. 1. Асудж. Пра чалавека, які, ходзячы, трапіў некуды далёка, страціў шмат часу на хадзьбу, на зборы і тым самым выклікаў незадавальненне блізкіх. 2. Пра дзяўчыну, што далёка выйшла замуж. МК, 320; Мін.-Мал., 1970, 171.
  3. 3
    чакуха
    галава дурная як чакуха. Гом. Пагардл. Пра дурнога някемлівага чалавека. Высл., 302. ≺ Чакуха - доўбня.
  4. 4
    чалавек
    жыць як чалавек. Івац. Пра чалавека, які жыве прыстойна, па-людску, праведна. ЗЗайкі.
    абходзіць каго бы ліхога чалавека. Слуцк. Пра непажаданасць сустрэчы з кім-н., чым-н. Сержпутоўскі 2000, 239.
    пастрыгчыся як чалавеку. Зэльв. Пра прызваітую стрыжку, такую, як прынята ў дадзенай грамадзе, асяроддзі. СРЛГ, 57.
    расказаць каму як чалавеку. Гор. Пра расказ з надзеяй на разуменне. Матэрыялы 1981, 36.
  5. 5
    чамер
    горкі як чамер. Астр. 1. Пра нешта вельмі горкае. 2. Асудж. Пра абрыдлага, ненавіснага чалавека. Сцяшковіч, 585.
  6. 6
    чамярыца
    салёная як чамярыца. Мін. Няўхв. Пра нейкую салёную, нясмачную страву. Высл., 380.
  7. 7
    Чанстахова
    адмыслова як з Чанстахова. Воран. Ухв. Пра нешта (рэчы, работу) выдатнае, добрае, нібы імпартаванае. Даніловіч, 228.
    прыслужыцца як д'ябал у Чанстахове. Гл. д'ябал.
  8. 8
    чапа
    вецер як з чапы сарваўся. Смал. Няўхв. Пра моцны, рэзкі вецер. Добр., Смол., 976. ≺ Чапа - прывязь.
    седець як чапа. Лоеў. Пра чалавека, што нерухома сядзіць на адным месцы, бяздзейнічае. Янкова, 407. ≺ Чапа - затычка, корак.
  9. 9
    чапля
    худы як цапля. Брасл. Насмешл. Пра худога, паддыглястага чалавека. СПЗБ 5, 337.
    стаяць як чапля. Смарг. Няўхв. Пра непрыгожую паставу жанчыны. ФА.
    стаяць як чапля абмокла. Ваўк. п. Пра забедаваную, прыгнечаную жанчыну, якая адпаведна і выглядае не самым лепшым чынам. Federowski, 289.
    худая як чапля. Смал. п. Насмешл. Пра худую няскладную жанчыну. Добр., Смол., 970.
  10. 10
    чапляць
    есці як на плот чапляць. Гл. плот.
  11. 11
    чапяла
    вымахаць як чапяла. Мсцісл. Насмешл. Пра надта высокага падлетка. Юрчанка, 203.
    худзейшы за чапялу. Чэрв. Няўхв. Пра вельмі худога, танклявага чалавека. Гілевіч, 167.
  12. 12
    чапяльнік
    як чапяльнік. Мсцісл. Насмешл. Пра хударлявага, тонкага чалавека. Юрчанка, 180.
  13. 13
    чаранок
    худы як чаранок. Пра хударлявага, тонкага чалавека. Высл., 414.
  14. 14
    чарапаха
    паўзці як чарапаха. Івац., Рэч., Слон. Няўхв. Пра павольную язду, марудную хаду кагосьці. Pietkiewicz, 385; Высл., 363; ЗЗайкі.
  15. 15
    чараціна
    одна як чэрэціна на пожарэ. Стол. Спачув. Пра самотную, адзінокую, бездапаможную жанчыну. ТС 5, 315.
  16. 16
    чарвяк
    адзін чалавек бы чарвяк. Слуцк. Спачув. Пра цяжкасць жыцця адзінокага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 136.
    Паляк з печкі брак, расцягнуўся як чарвяк. Кір. Фальк. Жарт. З дражнілкі. АВНЛ.
    прывіцца як чарвяк у калодзе. Насмешл. Пра чыё-н. ціхае, непрыкметнае існаванне. Янк., 422.
    сядзець як чарвяк за гарэю. Дзятл. Насмешл. Пра чалавека, які дзесьці сцішыўся, прытаіўся. Арх. Гр.
    выкінуць каго як чарвяка з мяса. Капыл. Насмешл. Пра рашучае выгнанне каго-н. з прыемнага для таго месца, становішча. ЗВалодзінай.
    жыць як [тому] чарвяку па вяку. Капыл. Пра жыццё, поўнае нягод і клопатаў. БД, 146.
  17. 17
    чарга
    жыцця праходзяць баццэ чэргу атбываюць. Слуцк. Няўхв. Пра хуткае і нецікавае, няплённае мінанне жыцця. Сержпутоўскі 2000, 197.
  18. 18
    чарка
    нудзіцца як п'яніца бэз чаркі, а курэц бэз люлькі. Гл. п'яніца.
    рад як п'яніца чарцы. Гл. п'яніца.
  19. 19
    чарот
    жыта як чарот. Івац. Ухв. Пра жыта з буйным коласам, умалотнае. ЗЗайкі.
  20. 20
    чарцёнак
    чалавек як чарцёнак. Ігн. Няўхв. Пра нястрыжанага неахайнага падлетка. СПЗБ 1, 307.

Паведаміць пра недакладнасьць