На запыт знайшоўся 61 артыкул

  1. 41
    чужына
    цесна дзе як на чужыне. Пра цеснату, адсутнасць зручнага месца для чалавека. Янк., Пар., 187.
    згінуць як на чужыне. Пра чалавека, які непрыкметна для іншых прапаў. Янк., Пар., 71.
    горка каму як на чужыне. Пра адчуванне адзіноты, тугі. Янк., Пар., 43.
  2. 42
    чулкі
    трэба як сабаку чулкі. Гл. сабака.
  3. 43
    чума
    Абман як чума: як пачнець, не спыніцца. Маст. Прык. Пра тое, што адзін падман цягне за сабой шэраг іншых. ФА.
  4. 44
    чумак
    набрацца што чумак. Стол. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. ТС 5, 302.
  5. 45
    чумічок
    як чумічок. Памянш. Мсцісл. Пра кагосьці маленькага, нізкага. Юрчанка, 204.
  6. 46
    чупіла
    хадзіць як чупіла. Мсцісл. Няўхв. Пра непаваротлівага чалавека. Бялькевіч, 491.
  7. 47
    чупірадла
    убрацца як чупірадла [якое]. Беласт. Няўхв. Пра безгустоўна ўбраную жанчыну. Высл., 403.
  8. 48
    чурбан
    тоўсты як чурбан. Пра тоўстую цяжкую асобу. Тарас на Парнасе.
  9. 49
    чучайло
    стояць ек чучайло. Жытк. Няўхв. Пра непрывабнага чалавека. ТС 5, 304. ≺ Чучайло - чучала, пудзіла.
  10. 50
    чучала
    надзецца як чучала гарохавая. Мсцісл. Няўхв. Пра блага апранутага чалавека. Юрчанка 1969, 130.
    хадзіць як чучала. Кобр., Мсцісл. Няўхв. ЖНС, 119; Юрчанка 1969, 67. Тое ж.
  11. 51
    чыгунны
    галава як чыгунная. Слон. Пра адчуванне чалавека пасля хваробы, пахмелля. Высл., 302.
  12. 52
    чыкірда
    дзяцей як чыкірды. Краснап. Пра шматлікасць дзяцей. Бялькевіч, 492. ≺ Чыкірда - гурт парасят.
  13. 53
    чырвоны
    глядзець як бык на чырвонае. Гл. бык.
    глядзець як індык на чырвоно. Гл. індык.
  14. 54
    чысты
    адзін як пень у чыстым полі. Гл. пень.
  15. 55
    чысціць
    языком мянціць як касу чысціць. Гл. каса.
  16. 56
    чытаны
    сядзець як чытаны. Шум. Насмешл. Пра кагосьці, хто вельмі ціха сядзіць. КВДУ.
  17. 57
    чытаць
    клясці як па кніжцы чытаць. Гл. кніжка.
  18. 58
    Чычырында
    ходзіце як Мірон з Чычырындаю. Гл. Мірон.
  19. 59
    чэмер
    горкі як чэмер. Чыж., Сен., Кам., Івац. Пра нешта вельмі горкае. СПЗБ 5, 446; Янк., Пар., 43; Жыв. сл., 205; ЖНС, 77; ЗЗайкі.
    надакучыць як горкі чэмер. Дзятл. Пра нешта, некага, што вельмі моцна надакучылі, абрыдзелі. Даніловіч, 218.
  20. 60
    чэрэн
    ляпнуць ек кот на чэрэн. Гл. кот.

Паведаміць пра недакладнасьць