На запыт знайшлося 3 артыкулы

  1. 1
    чмара
    дзяцей як чмары. Леп. Насмешл. Пра шматлікасць дзяцей. ЖНС, 29.
  2. 2
    чмель
    буіць як чмель. Іўеў. Пра дзіця, што, выплакаўшыся, усхліпвае. СПЗБ 1, 249.
    гудзець як чмель. Слон. Жарт. Пра чалавека з нізкім голасам. Высл., 309.
    загусці як чмялі ў купіне. Слон. Пра людзей, што ўстрывожана загаманілі. Высл., 322.
    шавардаць бу шмель гудзе. Жытк. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. ТС 5, 318. ≺ Шавардаць - балбатаць.
    выскачыць як шмяля схваціўшы (ухваціўшы). Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які імгненна аднекуль выскачыў. Юрчанка, 204.
    сядзець як шчамель на каманіцы. Смал. п. Пра кагосьці, хто вельмі добра дзе-н. уладкаваўся. Добр., Смол., 309. ≺ Шчамель - чмель; каманіца - травяністая расліна з блакітнымі кветкамі.
  3. 3
    чмут
    як чорт на чалавека чмут пусціў. Гл. чорт.

Паведаміць пра недакладнасьць