На запыт знайшлося 126 артыкулаў

  1. 41
    шклют
    хадзіць як шклют. Паст. Няўхв. Пра чалавека, які ходзіць згорбіўшыся, нагадвае склют. СПЗБ 5, 480.
  2. 42
    шклянка
    гаспадарка як шклянка. Гродз. Ухв. Пра добра адладжаную гаспадарку. Цыхун, 175.
    Срачка не шклянка: не паб'ецца. Прык. Жарт. Чалавека, калі і адлупцаваць, будзе цэлы. Federowski, 288.
    у каго печ што шклянка. Астр. Ухв. Пра вельмі добрую чыстую печ. СПЗБ 5, 480.
    хата як шклянка. Ваўк. п., Докш., Івац., Маладз. Ухв. Пра нечыю чыстую хату. Federowski, 50; Высл., 409; Гілевіч, 27; ЗЗайкі.
    глядзець як дурак на шклянкі. Гл. дурак.
    ідзе як нясе шклянку вады на галаве. Ваўк. п., Слон. Ухв. Пра роўную, асцярожную чыюсьці хаду. Federowski, 48, 122; Высл., 332; Янк., 410.
    задавацца як муха на шклянцы з мёдам. Гл. муха.
  3. 43
    шкляны
    вочы як шкляныя. Івац. Няўхв. Пра нейчы пусты, адсутны погляд, часцей пра п'янага. ЗЗайкі.
  4. 44
    шкода
    быстры як ліхі на шкоду. Гл. ліхі.
  5. 45
    шкодны
    біць як шкоднага ката. Гл. кот.
  6. 46
    школа
    галасаваць як у жыдоўскай школе. Ваўк. Няўхв. Пра шумную гамонку-спрэчку людзей. Federowski, 369.
    крычаць як жыды ў школе. Гл. жыд.
    падняць гоман як жыды ў школе. Гл. жыд.
    смелы як жыд, калі ў школе са страху бздзіць. Гл. жыд.
    як у жыдоўскай школе дзе. Вілен. Насмешл. Пра памяшканне, дзе сабраныя людзі моцна шумяць, крычаць, бязмерна гамоняць. Sielicki, 186.
  7. 47
    шкура
    крычаць як бы з каго шкуру лупяць. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які голасна, прарэзліва, адчайна крычыць. Federowski, 154.
  8. 48
    шкурат
    выпетраць як шкурат. Слуцк. Пра вельмі схуднелага, ссохлага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 83.
    выпінацца (напінацца, выкручвацца, круціцца) як шкурат на агні. Мін., Карэл., Пух. Няўхв. Пра чалавека, які несалідна трымаецца, выстаўляецца, мітусіцца. Высл., 297; Нос., 821; Дуб., 52; Янк., 400; Мін.-Мал., 1970, 162.
  9. 49
    шкурлапа
    сухая як шкурлапа. Воран. Няўхв. Пра жанчыну худую, сухую, касцістую. СПЗБ 5, 482. ≺ Шкурлапа - скураны акравак.
  10. 50
    Шлёма
    выйграць як Шлёма на арэндзе. Насмешл. Пра таго, хто прайграў справу ў працэсе альбо памыліўся пры арэндзе. Нос., 21.
  11. 51
    шлюб
    прыбрацца як да шлюбу. Мін. Ухв. Пра вельмі святочны выгляд кагосьці. ЛЦ, 74.
  12. 52
    шляга
    морда як шляга. Воран. Няўхв. Пра шырокі, непрывабны твар. Гілевіч 2007, 207. ≺ Шляга - трамбоўка.
    тупы як шляга. Шчуч. Асудж. Зневаж. Пра кагосьці вельмі тупога, неразумнага. Даніловіч, 265.
  13. 53
    шляпа
    Грыб - ні ежа, а шляпа - ні адзежа. Гл. ежа.
  14. 54
    шляхта
    сабрацца як шляхта (шляхціцы) на фэст. Мін. Жарт. Пра вялікі збор людзей. ЛЦ, 20.
  15. 55
    шляхціц
    надзецца як той шляхціц. Сміл. Ухв. Пра фарсістага чалавека. Шатэрнік, 311.
    хадзіць як ашмянскі шляхціц: адну калошу выпусціўшы, другую абуўшы. Насмешл. Пра чалавека, які не сочыць за сваім знешнім выглядам. Дуб., 69.
  16. 56
    шляхцюк
    ганарысты як шляхцюк. Слон. Няўхв. Пра ганарлівага не да месца чалавека. Высл., 303. ≺ У сваім асяроддзі ганарлівасць лічылася заганай.
  17. 57
    шляхцянка
    гонару як у засцянковай шляхцянкі. Няўхв. Пра ганарлівую жанчыну-сялянку. Янк., Пар. 43. ≺ Беларусы-сяляне пустую ганарлівасць не прымалі, лічылі заганай.
  18. 58
    шляя
    патрэбен як карове шляя. Гл. карова.
  19. 59
    шмаравідла
    улезці як качка ў шмаравідла. Гл. качка.
  20. 60
    шмель, гл. таксама чмель
    шавардаць бу шмель гудзе. Жытк. Жарт. Пра нечыю гамонку на нізкіх тонах. ТС 5, 318. ≺ Шавардаць - балбатаць.
    выскачыць як шмяля схваціўшы (ухваціўшы). Мсцісл. Пра чалавека, які хутка выбег з памяшкання, некуды пабег. Юрчанка, 204.

Паведаміць пра недакладнасьць