На запыт знайшлося 86 артыкулаў

  1. 21
    a guter balmeloxe štarbt nit fun hunger — добры рамесьнік не памірае ад голаду (з рамяством дружыць - у жыцьці не тужыць; рамяство піць-есьці ня просіць, а само корміць)
  2. 22
    a gutn helft a vort, a šlextn helft kejn šmic nit — добраму дапамагае слова, ліхому не дапамагае й лупцоўка (добраму кіў, а лядачаму кій; нічым ня ймеш: ні грозьбаю, ні просьбаю)
  3. 23
    a hunt šikt men nit in jatke arajn — сабаку ў ятку не пасылаюць (воўк не пастух, а сьвіньня не агароднік; паслалі сабаку па табаку: ані табакі, ані сабакі)
  4. 24
    a hunt, velxer (vos) bilt, bajst nit — сабака, які брэша, не кусаецца (ня бойся зьвяглівага, а кусьлівага)
  5. 25
    a jidene tut af ejn mol finf meloxes: zi kakt un pišt, arbet a zok, klajbt špener un zogt broxes — жыдоўка робіць адначасова пяць работ: яна сера і сцыць, вяжа панчоху, зьбірае трэскі і прамаўляе блаславеньні (жыдовачка Хая і сцыць, і срае, і пацеры чытае)
  6. 26
    a jidiš lebn mištejns-gezogt: časam z kvasam, a poroju s vodoju — жыдоўскае жыцьцё, уласна кажучы: часам з квасам, а парою з вадою
  7. 27
    a jid iz vi a vanc: čepet men im, bajst er, cekvečt men im, štinkt er — жыд, як клоп: зачэпіш яго, ён кусаецца, раздушыш яго, ён сьмярдзіць
  8. 28
    a kind on a mame iz azoj, vi a tir on a kljamke — дзіцё бяз маці, як дзьверы бяз клямкі (у каго ёсьць матка, у таго галоўка гладка)
  9. 29
    a klejn vajbele kon ojx hobn a grojs mojl — малая кабетка таксама можа мець вялікі рот (малы жук, ды вялікі гук)
  10. 30
    a kojtik mojl helfn afile nit di goldene cejn — бруднаму роту не дапамогуць нават і залатыя зубы (адзеўся як пава, але дурная слава)
  11. 31
    a kopike hit op dem rubl — капейка рубель беражэ (рубель із гроша паходзіць)
  12. 32
    alc elter der buhaj, alc štarker zajnen ba im di herner — чым старэйшы бугай, тым мацнейшыя ў яго рогі
  13. 33
    alc iz ba jidn cu vejnik, ober xoxme (nor sejxl) hot jeder genug — усяго ў жыдоў мала, толькі розуму кожны мае дастаткова
  14. 34
    alc, vos iz iberik, iz šediex — усё, што залішне, шкодна (што занадта, то ня дужа)
  15. 35
    alc zol men kenen - kejn zax zol men nit badarfn — усё трэба ведаць (умець), але ня ўсё карыстаць (дай, божа, усё ўмець, але ня ўсё рабіць)
  16. 36
    alejn ken men esn, ober nit arbetn — аднаму можна есьці, але не працаваць (адзін зьеж і вала - адна хвала)
  17. 37
    ale kojmens šmekn mit rojx — усе коміны пахнуць дымам (дзе дым, там і агонь; дзе вярба, там вада)
  18. 38
    ale šusters gejen borves — усе шаўцы ходзяць босыя (ганчар у чаропках есьці варыць, а шавец у атопках ходзіць)
  19. 39
    a litvak tut čuve nox far der avejre — літвак каіцца, яшчэ не зграшыўшы
  20. 40
    a mešumed iz nit kejn jid un nit kejn goj — выхрыст - не жыд, але і ня гой (ад берага адплыў, а да другога не прыстаў)

Паведаміць пра недакладнасьць