-
1
адцінак — адбітак [Гарэцкі]
-
2
адылі — а пасля, а далей; аднак [Гарэцкі]
-
3
азука — праворны, шустры, бойкі [Гарэцкі]
-
4
азызнуць — прамерзнуць, празябнуць [Гарэцкі]
-
5
амбарас — непрыемныя турботы, непакой [Гарэцкі]
-
6
амягаць — знемагаць (ад смагі, смеху, жадання чаго-небудзь і г.д.) [Гарэцкі]
-
7
апокуль — гультай, абібок [Гарэцкі]
-
8
асець — сушыльня ў гумне (з падвальнай печчу) для прасушкі снапоў перад малацьбой [Гарэцкі]
-
9
асцюлькі — тонкія доўгія шчаціністыя вусікі на каласах некаторых злакаў [Гарэцкі]
-
10
асцягла — заўзята; вельмі настойліва [Гарэцкі]
-
11
атора — дробная салома з абмалочанымі каласамі [Гарэцкі]
-
12
базыкалы — пустасловы [Гарэцкі]
-
13
балазе — добра што [Гарэцкі]
-
14
балонка — шкло ў раме акна [Гарэцкі]
-
15
балясіны — драўляная апора печы [Гарэцкі]
-
16
бівак — стаянка войска пад адкрытым небам, войска на прывале [Гарэцкі]
-
17
болка — воблака [Гарэцкі]
-
18
брукша — бручка [Гарэцкі]
-
19
бусайла — гуляка, грубіян [Гарэцкі]
-
20
бусоль — геадэзічная прылада для вымярэння гарызантальных вуглоў на мясцовасці [Гарэцкі]
На запыт знайшлося 137 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць